Том 29, Сшыткі 1-2 (56-57) (Снежань 2022)
17 студзеня 2023 г.
*Романова, Ирина Н. Клеймение Красного Дракона: 1937–1939 гг. в БССР. Москва: Политическая энциклопедия, 2021. 215 с. (История сталинизма).
Выхад кнігі Ірыны Раманавай “Кляйменне Чырвонага Дракона: 1937–1939 г. у БССР” – адметная падзея ў беларускай гістарыяграфіі. У даследаванні асвятляюцца тэмы, якім дагэтуль не была аддадзена належная ўвага, базуецца яно на надзвычай шырокім коле крыніц – як архіўных, так і эга-дакументаў. Цікавая праца і ў метадалагічным плане: аўтарка ўжывае мікрагістарычны падыход, але ўпісвае цэнтральную тэму – справу лепельскіх маўчальнікаў – у шырокі гістарычны кантэкст. Кніга выйшла ў знакамітай серыі “Гісторыя сталінізму”, якая аб’ядноўвае публікацыі вядучых даследчыкаў гісторыі СССР эпохі сталінізму, такіх як Ёрг Бабероўскі, Бернд Бонвеч, Лін Віёла, Арч Геці, Шэйла Фіцпатрык і інш.
Першае і найбольш моцнае ўражанне ад чытання кнігі – насычанасць і канцэнтраванасць тэксту. Аўтарка працавала з матэрыяламі, якія ляжаць у аснове даследавання, амаль дваццаць гадоў. І гэта вельмі заўважна: паглыбленне ў тэму і выдатнае валоданне матэрыялам, дакладна прасочаныя і абдуманыя ўзаемасувязі, пільная ўвага да дэталяў – усё гэта вельмі дакладна і пераканаўча ўпісана ў канву гістарычных падзей. Кніга невялікая па аб’ёме, але вельмі насычаная фактурай – толькі спіс імёнаў, якія згадваюцца ў тэксце, займае 9 старонак.
Чытаць далей →
* Kamuntavičius, Rūstis. Gudijos istorija. Baltarusijos istorija. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės institutas, 2021. 351 p.
Кніга сучаснага літоўскага гісторыка Русціса Камунтавічуса, пададзеная ў аглядзе – гэта нетрывіяльны, поўны самарэфлексій пераказ гісторыі Беларусі ад старажытных часоў і да “Беларускай рэвалюцыі 2020 года”. На вокладцы кнігі паралельна ўжыты два словы (Gudija і Baltarusija), якімі ў літоўскай мове ў залежнасці ад сітуацыі прынята абазначаць нашу краіну. На першы погляд, такі прыём можа падацца спрэчным, але ён міжволі выяўляе падвойны характар беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Сам аўтар яўна аддае перавагу традыцыйнай літоўскай форме Gudija, адзначаючы яе архаічнасць і аўтэнтычнасць, а не штучнай кальцы з рускай мовы Baltarusija, утворанай у савецкі перыяд (117). Як гэта ні парадаксальна, ужытая ў манаграфіі назва нашага народа gudai, якой літоўцы здаўна іменавалі сваіх суседзяў, што жылі на ўсходзе ад іх, аказваецца ў манаграфіі куды больш прыдатнай і рэлевантнай для апісання гісторыі Беларусі (асабліва яе ранніх перыядаў), чым сама назва беларусы (у літоўскім варыянце baltarusiai). Крывічы, русіны, беларусы – усе яны з тэрыторыі сучаснай Літвы ідэнтыфікаваліся як gudai. Гэтая ўстойлівая вонкавая назва, якая захавалася ў літоўскай мове да нашых дзён, як бы ўказвае на лучнасць, пераемнасць і тоеснасць усіх гэтых этнічных катэгорый. Чытаць далей →
Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага эпохі позняга Сярэднявечча ў апошнія дзесяцігоддзі карыстаецца павышанай увагай даследчыкаў. Дзякуючы зняццю ідэалагічных абмежаванняў гісторыя ВКЛ перастала быць тэмай non grata, а падзенне “жалезнай заслоны” і распаўсюджванне сучасных інфармацыйных тэхналогій дазволілі прыцягнуць значны масіў новых крыніц і ў новым кантэксце, у тым ліку з апорай на новую літаратуру і ў дыялогу, а часам і ў дыскусіі з калегамі з розных краін, задаць гэтым крыніцам новыя пытанні. Сярод прац пра гэтую эпоху – і кніга Томаса Баранаўскаса, прысвечаная бітве пад Вількамірам 1435 г., якая выйшла ў канцы 2019 г.[1]; зрэшты, адразу адзначу, што аўтар аддае перавагу варыянту “Пабойская бітва” (пра гэта ніжэй), якім я і буду ўслед за ім апераваць у рэцэнзіі. Чытаць далей →
Крыніцазнаўства
Святлана Куль-Сяльверстава. Інвентары маёнткаў і старастваў як крыніца па гісторыі прыроднага асяроддзя Беларусі. C. 179-208.
Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Генадзь Сагановіч. Пра так званую “школу праваслаўных гісторыкаў”, або Навошта нам заходнерусізм. C. 226-248.
Андрэй Чарнякевіч. Месца, дзе нас няма… C. 249-262.
Зміцер Дрозд. Кніга дзесяцігоддзя. C. 263-272.
Аляксей Братачкін. Марш жыцця даўгінаўскіх яўрэяў. C. 273-284.
Ганецкая, Ірына У. Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Мінск, 2018 (Ніна Здановіч). C. 285-294.
“Nowiny Lubelskie” z marca 1569 roku. Źródło do dziejów sejmu unii lubelskiej / оpr. i wyd. P. Dymmel i H. Gmiterek. Lublin, 2019 (Уладзімір Падалінскі). C. 295-302.
Кормина, Жанна B. Паломники. Этнографические очерки православного номадизма. Москва, 2019 (Сяргей Грунтоў). C. 303-313.
Багдановіч, Вячаслаў. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы / укл. А. С. Горны. Мінск, 2019 (Аляксандр Цымбал). C. 314-319.
Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі (1517–2017 гг.) / навук. рэд. У. Навіцкі. Мінск, 2019 (Андрэй Унучак). C. 320-323.
Ярмусік, Эдмунд С. Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2016 (Віктар Адзіночанка). C. 324-328.
*[1]
Расійская гістарыяграфічная перцэпцыя постсавецкіх нацыянальных дзяржаў – Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Украіны (а часам і Фінляндыі) – нярэдка апасродкуецца тэрмінам “окраины”. Польскія гісторыкі – праўда, толькі ў дачыненні да Беларусі, Літвы і Украіны (часам таксама Латвіі) – аналагічным чынам выкарыстоўваюць тэрмін “kresy”. Абодва тэрміны – адпаведна, у Расіі і Польшчы – былі да пэўнай ступені прыняты як нейтральныя аналітычныя тэрміны для даследавання мінулага гэтых краін у кантэксце, адпаведна, расійскай (імперскай) і польскай (польска-літоўскай) гісторыі. Што характэрна, у краінах, якія падпадаюць пад азначэнне “окраины” і “kresy”, навукоўцы і інтэлектуалы не фармулююць асобнага (або адасабляльнага паводле нацыянальнага крытэрыю) мінулага Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Украіны з выкарыстаннем названых паняццяў. Паняцці гэтыя фактычна разглядаюцца імі як чужыя, а шмат у якіх выпадках – як антыбеларускія, антылатышскія, антылітоўскія, антымалдаўскія або антыўкраінскія. Такім чынам, узнікае пытанне, ці настолькі нейтральныя гэтыя два тэрміны, як нярэдка сцвярджаюць расійскія і польскія гісторыкі. Чытаць далей →
Архіваліі
Раман Бяспалаў, Сяргей Палехаў. Гісторыя літоўска-навасільскіх дагавораў 1427–1491 г. і літоўска-варатынскія граматы 1483 і 1488 г. C. 173-228.
Юрый Мыцык. Беларусы – студэнты і выкладчыкі Кіева-Магілянскай Акадэміі. C. 229-238.
Кірыл Сыцько. Парафіяльная хроніка Ішчальнскага касцёла. C. 239-270.
Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Алесь Смалянчук. Падарожжы ў БНР. C. 271-284.
Андрэй Чарнякевіч. Юбілейная пастараль: крок у даследаванні гісторыі БНР ці бег на месцы? C. 285-296.
Генадзь Сагановіч. Украінскае казацтва, Масква і суперніцтва за Беларусь у кнізе расійскай даследчыцы. C. 297-314.
Okoń, Jan. Wychowanie do społeczeństwa. W teatrach szkolnych jezuitów w Rzeczypospolitej obojga narodów. Kraków, 2018 (Ганна Паўлоўская). C. 315-319.
После грозы: 1812 год в исторической памяти России и Европы: сб. ст. Москва, 2015 (Алена Філатава). C. 320-323.
Стурейко, Степан. Беспокойные камни. 9 эссе о новом измерении архитектурного наследия. Гродно, 2017 (Ала Сташкевіч). C. 324-332.
Kolenovská, Daniela; Plavec, Michal. Běloruská emigrace v meziválečném Československu: Studie a dokumenty. Praha, 2017 (Андрэй Буча). C. 333-342.
Classics and Communism. Greek and Latin behind the Iron Curtain. Ljubljana, Budapest, Warsaw, 2013; Classics and Class. Greek and Latin Classics and Communism at School. Warsaw, Ljubljana, 2016 (Ганна Паўлоўская). C. 343-347.
Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2018) (Наталля Анофранка). C. 348-350.
* ЧЕРНЯКЕВИЧ, АНДРЕЙ. БНР. Триумф побежденных. Минск: А. Н. Янушкевич, 2018. 302 с.;
ШУПА, СЯРГЕЙ. Падарожжа ў БНР. Архіўны раман (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. 282 с.
На пачатку 1990-х г. у межах пэўнага “рамантычнага” нацыянальнага дыскурсу нарадзіўся міф пра БНР як узор і сімвал беларускай дзяржаўнасці. Гэта быў свайго роду рэванш за доўгія гады афіцыйнага савецкага бяспамяцтва і здзеку з памяці “айцоў” Беларускай Народнай Рэспублікі. У гістарыяграфію і культурную памяць дзеячы Адраджэння вярталіся як нацыянальныя героі. Яны арганічна ўпісваліся ў час, які быў напоўнены верай у новае Адраджэнне і перспектывы развіцця незалежнай і дэмакратычнай Беларускай дзяржавы. Падкрэсліваўся этнакультурны падмурак БНР, адзначаліся традыцыі талерантнасці тытульнай нацыі і яе прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцяў.
Аднак Рэспубліка Беларусь аказалася непадобнай як на мары рамантыкаў 1990-х, так і на створаны гісторыкамі вобраз свайго прататыпа з 1918 г. Паўставалі пытанні: Ці не падманула нас гісторыя? Чаму ўзнёслы нацыянальны праект пад назвай “БНР”, які не быў рэалізаваны з-за неспрыяльных геапалітычных чыннікаў, не атрымалася здзейсніць у новых абставінах? Чаму праблемы беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння канца ХХ – пачатку ХХІ ст. усё больш нагадваюць сітуацыю эпохі “Нашай Нівы”? Чытаць далей →
Калектыўная навуковая манаграфія звычайна прадугледжвае акумуляцыю дасягненняў асобных даследчыкаў і сыходзіць з дыялектычнага ўяўлення пра пераўтварэнне колькасці ў якасць дзеля эфектыўнай рэалізацыі нейкай агульнай мэты. Часам, аднак, калектыўная манаграфія нівелюе саму асобу навукоўца, перакладаючы на яе аўтараў адказнасць за тыя ці іншыя высновы, якія на самай справе яны, магчыма, і не падзяляюць, – калектыўную адказнасць. Чытаць далей →
Класіка літоўскай гістарыяграфіі
Рымантас Ясас. Хроніка Быхаўца і яе паходжанне (пераклад і прадмова Ганны Міхальчук). C. 183-220.
Архіваліі
Юрый Мыцык. Чачэрскае староства ў апісанні 1773 года. C. 221-232.
Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2017) . C. 321-323.
In Memoriam
Ганна Леанідаўна Харашкевіч (28.03.1931–1.05.2017) (Васіль Варонін). C. 324-326.
У 24 томе БГА (2017)
Манаграфія Святланы Бурмістр прысвечана гісторыі “Мінскай газеты”, якая з 15 красавіка 1942 да 28 чэрвеня 1944 г. выдавалася ў сталіцы Генеральнага камісарыята Беларусі – Мінску. Аўтар паспяхова скончыла дактарантуру Цэнтра па даследаванні антысемітызму Тэхнічнага ўніверсітэта Берліна, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Марлена Познер-Ландша і прафесара Вольфанга Бенца выконвала дысертацыйную працу па гісторыі гэтага нямецкамоўнага друкаванага выдання. Асноўнае праблемнае поле даследавання палягае ў выяўленні ступені адлюстравання ў “штодзённай газеце для Беларусі”, якая была трыбунай нацысцкай палітыкі, ідэалогіі і прапаганды на гэтай частцы беларускай тэрыторыі, планаў германскай акупацыйнай улады і гістарычнай рэчаіснасці на месцах. Вывучэнне ваенных, гаспадарчых, сацыяльных і іншых падзей, якія знаходзілі поўнае ці частковае адлюстраванне ў выданні, даследчыца правяла не толькі на аснове скрупулёзнага аналізу зместу 680 нумароў 8-старонкавага газетнага матэрыялу, але і на шырокай базе дакументальных крыніц з фондаў 12 архіваў Беларусі і Германіі. Спроба адэкватна ацаніць і пераканальна паказаць рэальную карціну тых падзей вачыма нямецкага даследчыка сёння важная не толькі для прафесійных ваенных гісторыкаў, але і для шырокай чытацкай аўдыторыі, а таксама ўсіх зацікаўленых, хто хацеў бы знайсці адказы на пакуль што малавывучаныя, дыскусійныя і праблемныя пытанні “вайны Гітлера на ўсходзе”[1]. Такая праца, праведзеная, на жаль, чарговы раз не айчыннымі гісторыкамі, мае для сучаснай беларускай гістарыяграфіі асаблівую навуковую каштоўнасць, бо працягвае справу, распачатую некалькімі гадамі раней таксама нямецкім гісторыкам Бабетай Квінкерт у грунтоўным даследаванні пра вядзенне германскім бокам “духоўнай” вайны супраць грамадзянскага насельніцтва і партызан у Беларусі 1941–1944 г.[2]. Чытаць далей →