Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (Рафал Дэгель)
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Red. ANDRZEJ RACHUBA.*
* Серыя: Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy: t. 1: Województwo wileńskie XIV–XVIII wiek / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romaniuk, przy wspołpracy U. Jamiljanczyka i A. Macuka, Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004, s. 764; t. 2: Województwo trockie XIV–XVIII wiek / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romaniuk, A. Haratym, przy wspołpracy A. Macuka i J. Aniszczanki, Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2009, s. 688; t. 4: Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV–XVIII wiek / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romniuk, Warszawa, Wydawnictwo DiG, 2003. s. 412; Deputaci Trybunału Głownego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582–1696). Spis / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz i A. Rachuba, Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2007, s. 469; Deputaci Trybunału Głownego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697–1794). Spisy / red. A. Lulewicz, oprac. A. Rachuba i P. P. Romaniuk, przy wspołpracy A. Macuka i J. Aniszczenki, Warszawa, Wydawnictwo DiG, 2004, s. 448.
Серыя „Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага. Спісы” — гэта працяг шматгадовай серыі Бібліятэкі Курніцкай „Ураднікі даўняй Рэчы Паспалітай XII–XVIII ст. Спісы”[1]. Дадатак да серыі пра літоўскіх ураднікаў — два тамы выдання „Дэпутаты Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага”. Гэта першы навуковы пералік дэпутатаў Галоўнага трыбунала ВКЛ.
Тамы з серый „Літоўскія ўраднікі” і „Дэпутаты” былі выдадзены аднымі аўтарамі, маюць падобнае графічнае афармленне, падрыхтаваны ў блізкіх даследчых варштатах. Аўтараў даследаванняў яднае Інстытут гісторыі Польскай Акадэміі навук у Варшаве. Таксама ў працы ўдзельнічалі названыя ў кожным томе даследчыкі з Беларусі, Літвы і Расіі.
Кожны з тамоў серыі мае чатыры абавязковыя элементы: уступ, спіс скарачэнняў, спіс ураднікаў, асабовы індэкс. Ва ўступе аўтары тлумачаць гістарычны фон публікаваных спісаў, гісторыю паўстання пэўных ваяводстваў, іх тэрытарыяльныя змены, эвалюцыю адміністрацыйнай структуры і самой іерархіі ўраднікаў. У „Дэпутатах” абмяркоўваецца паходжанне Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, агульныя прынцыпы яго арганізацыі, абсяг кампетэнцыі ды змены ў функцыянаванні на працягу гісторыі.
Потым разглядаецца крыніцавая база спісаў. Ва „Урадніках” падставай для выдання кожнага з тамоў была Метрыка ВКЛ — як выдадзеная версія, так і рукапісная, якая захоўваецца ў РГАДА (Российский государственный архив древних актов) у Маскве і ёсць у выглядзе транскрыпцыі ў польскіх архівах — у AGAD (Archiwum Głowny Akt Dawnych) у Варшаве і ў адзінкавых экзэмплярах у іншых архівах ды бібліятэках. Інфармацыя з гэтых крыніц была дапоўнена звесткамі пераважна з гродскіх кніг, менш — з земскіх, а таксама, у пэўнай ступені, з карэспандэнцыі, тэстаментаў, маёмасных актаў з польскіх, літоўскіх, беларускіх, украінскіх і расійскіх збораў. Для другой паловы XVIII ст. выкарыстоўваліся і друкаваныя матэрыялы перыяду — прэса і календары. Два тамы „Дэпутатаў”, у сваю чаргу, грунтуюцца пераважна на актах, звязаных з дзейнасцю Галоўнага Трыбунала (трыбунальныя кнігі і дэкрэты, та- (трыбунальныя кнігі і дэкрэты, татрыбунальныя кнігі і дэкрэты, тагачасныя спісы дэпутатаў, соймікавыя акты ды інш.).
Аўтары спісаў не хаваюць, што не здолелі разгледзець усе даступныя архіваліі. Гэта запатрабавала б значна большых людскіх і фінансавых сродкаў, чым было пры рэалізацыі праекта. Аўтары, аднак, спадзяюцца, што ў будучыні ўдасца кампенсаваць магчымыя недахопы. Дакладную інфармацыю аб скарыстаных матэрыялах даюць спісы ўжытых у тэксце скарачэнняў літаратуры, крыніц і ілюстрацый. Гэта таксама і вельмі дэталёвая бібліяграфія апрацаваных крыніцавых матэрыялаў.
Уласна спісы ўраднікаў выкладзены ў тапаграфічна-храналагічным парадку. Інфармацыя пра ўраднікаў змяшчае: імя; прозвішча (з варыянтамі напісання); прыдомак; даты нараджэння ці хросту; веравызнанне (толькі ў выпадку некаталікоў); герб; асноўную інфармацыю пра жонку (калі выяўлена, што яна карысталася тытулам мужа); даты, звязаныя з урадавай дзейнасцю: намінацыі, вылучэння (авансу), адстаўкі (рэзыгнацыі), перадачы правоў (цэсіі), смерці. Пры магчымасці да звестак дадаваліся даты абрання (элекцыі), прысягі, прыезду, рэальнага ўваходжання ў пасаду і пахавання. Працу са спісамі спрашчае алфавітны індэкс асобаў, які не толькі адсылае да пэўных пазіцый, але і падае асноўныя біяграфічныя звесткі: даты выканання ўрадаў і смерці.
У „Дэпутатах” скарыстаны храналагічна-тэрытарыяльны прынцып падачы матэрыялу. У межах асобных гадоў пададзены пэўныя дні: даты сойміка, што выбіраў дэпутатаў, рэасумпцыі і кадэнцыі. Поруч з імі даюцца звесткі пра вядомыя спісы дэпутатаў, якія сталі асновай для выдання, прозвішчы маршалка і віцэ-маршалкаў Трыбунала. Сам спіс дэпутатаў падзелены на асобныя ваяводствы і паветы паводле іх старшынства. Індэкс асобаў, у адрозненне ад галоўнай серыі „Ураднікі” змяшчае толькі прозвішчы і імёны асобаў, згаданых у тэксце (разам з адсылкамі да пэўных старонак).
Такім чынам, дадзеная серыя дэманструе новы падыход да тэмы, у параўнанні з тым, які прапанаваў беларускім чытачам Фёдар Чарняўскі ў кнізе „Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI–XVIII ст.” (Мiнск, 2007). Серыя пад рэдакцыяй Анджэя Рахубы мае на мэце стварыць прыладу для хуткай ідэнтыфікацыі пэўных асобаў. Кніга Чарняўскага змяшчае збор больш ці менш разгорнутых біяграм пэўных ураднікаў. Адзін спосаб падачы матэрыялу не выключае другога. Хутчэй наадварот, абодва выдатна дапаўняюць адзін аднаго.
Значэнне спісаў ураднікаў і дэпутатаў для штодзённай працы даследчыка гісторыі Вялікага Княства Літоўскага цяжка пераацаніць. Ім аддасць належнае кожны, хто мусіў ідэнтыфікаваць якую-небудзь постаць, маючы толькі дату падзеі і назву ўраду, у якім тая ўдзельнічала. Застаецца чакаць, што чарговыя падрыхтаваныя тамы з’явяцца адносна хутка[2].
Варшава
Рафал Дэгель
[1] Для беларускага чытача найбольш цікавым будуць выдадзеныя ў гэтай серыі тамы: t. 3/1: Urzędnicy wojewódz-twa ruskiego XIV–XVIII w. Wrocław, 1987; t. 3/2: Urzędnicy województwa bełskiego i ziemi chełmskiej XIV–XVIII w. Kórni-ka, 1992; t. 3/3: Urzędnicy podolscy XIV–XVIII w. Kórnik, 1998; t. 3/4: Urzędnicy województwa kijowskiego i czernihowskiego XV–XVIII w. Kórnik, 2002; t. 3/5: Urzędnicy wołyńscy XIV– XVIII w. Kórnik, 2007; t. 9: Urzędnicy inflanccy XVI–XVIII w. Kórnik, 1994; t. 11: Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku. Kórnik, 1994.
[2] Анансаваныя чарговыя тамы серыі: t. 3: Księstwo Żmudzkie; t. 5: Ziemia połocka i województwo połockie, t. 6: Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie, t. 7: Ziemia witebska i województwo witebskie, t. 8: Ziemia brzeska i województwo brzeskie, t. 9: Województwo mścisławskie, t. 10: Ziemia mińska i województwo mińskie.