БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Агляды

450 Jahre Sigismund von Herbersteins Rerum Moscoviticarum Commentarii 1549—1999. Jubiläumsvorträge herausge-geben von Frank Kämpfer und Reinhard Frötschner (Уладзімір Канановіч)


450 Jahre Sigismund von Herbersteins Rerum Moscoviticarum Commentarii 1549—1999. Jubiläumsvorträge herausge-geben von Frank Kämpfer und Reinhard Frötschner. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2002. 408 (Schriften zur Geistesgeschichte des östlichen Europa, Bd.24).

Зборнік змяшчае пашыраныя і дапрацаваныя версіі дакладаў і паведамленняў, што прагучалі ў часе міжнароднай канферэнцыі з нагоды 450–й гадавіны выхаду ў друк „Запісак пра маскавіцкія справы“ (Rerum Moscoviticarum Commentarii) барона Жыгімонта Герберштайна. Канферэнцыя, што адбылася 12—16 кастрычніка 1999 г. у Мюнстары, была арганізаваная Аддзелам усходнееўрапейскай гісторыі Гістарычнага Семінара Вестфальскага універсітэта і ягоным кіраўніком прафесарам Франкам Кэмпфэрам. Пры фінансавай падтрымцы Нямецкага Даследчыцкага Таварыства ў канферэнцыі бралі ўдзел даследчыкі з усёй Еўропы. Нягледзячы на працяглую традыцыю Герберштайніяны, у многіх дакладах уздымаліся зусім новыя аспекты і праблемы.
Чытаць далей →

Хорошкевич, Анна Л. Россия в системе международных отношений середины XVI века (Андрэй Янушкевіч)


Хорошкевич, Анна Л. Россия в системе между­­народных отношений середины XVI века. Москва, 2003. 621.

Зусім нядаўна з друку выйшла так доўгачаканая ў навуковых колах новая кніга знанай маскоўскай даследчыцы Ганны Харашкевіч, першапачатковы варыянт якой быў гатовы яшчэ ў сярэдзіне 90–х г. Выходзіць, на шляху да выдання гэтую кнігу чакалі немалыя цяжкасці, што пацвердзіла і сама шаноўная аўтарка. На шчасце, цяпер мы можам азнаёміцца з грунтоўным па аб’ёме даследаваннем, прысвечаным тэматыцы міжнародных адносін у Ўсходняй Еўропе сярэдзіны XVI ст. Трэба прызнаць, што манаграфічныя працы па знешнепалітычнай гісторыі краін гэтага рэгіёну (а значыць — і Вялікага Княства Літоўскага) выходзяць вельмі рэдка. З расійскіх публікацый як найбліжэйшую па часе з’яўлення можна ўзгадаць цікавую, хоць і неадназначную працу І. Б. Грэкава[1], з польскіх — грунтоўныя, але ўжо не задавальняючыя цяпер апрацаванні Я. Натансона–Лескага[2]. Акра­мя іх, нельга, безумоўна, абысці ўвагай фундаментальныя даследаванні навукова–біяграфічнага жанру Ю. Ясноўскага і найноўшае — Г. Гралі, у якім пытанні знешняй палітыкі знаходзяцца на першым месцы[3]. Таму манаграфія Г. Харашкевіч наспела да выдання ўжо хоць бы з ненасычанасці гістарыяграфічнай прасторы інфармацыяй на тэму міжнародных адносін і знешняй палі­тыкі паасобных дзяржаў рэгіёну ў перыяд ранняга Новага часу. Чытаць далей →

Кавалёў, Сяргей. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу (Альбіна Семянчук)


Кавалёў, Сяргей В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полі­лінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 2002. 218.

Гiстарычнае літаратуразнаўства ўзбагацілася яшчэ адной працай, прысвечанай мала даследаванай тэматыцы польскамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Рэнесансу — манаграфіяй доктара філалагічных навук Сяргея Кавалёва. Аўтар даўно і плённа займаецца вывучэннем полілінгвістычнага кантэксту беларускай літаратуры эпохі Рэнесансу і Барока. Яго папярэдняя кніга была пры­свечана героіка–эпічнай паэзіі канца ХVI ст.[1], а менавіта даследаванню твораў Францішка Градоўскага, Андрэя Рымшы, Яна Радвана і тым канкрэтным гістарычна–культурным умовам, у якіх яны паўставалі. Ужо ў першай кнізе было бачна імкненне аўтара змясціць дадзеныя творы ў канкрэтную часава–прасторавую сітуацыю, паказаць рэаліі грамадска–палітычнага жыцця, у якіх яны ўзнікалі, наблізіць да нас постаці аўтараў і герояў іх твораў.
Чытаць далей →

Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne (Міхаіл Спірыдонаў)


Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map.

Польскія гісторыкі зрабілі вялікі ўнёсак у вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ), у тым ліку і, што варта падкрэсліць, яго гістарычнай геаграфіі і картаграфіі[1]. У 2002 г. выдавецтва Торуньскага універсітэта імя Мікалая Каперніка апублікавала новае, пераважна геаграфічна–картаграфічнае даследаванне Дароты Міхалюк па гісторыі Мельніцкай зямлі ХVI—ХVII ст., якое, безумоўна, вартае ўвагі і гісторыкаў Беларусі. Разгледзім змест дадзенай манаграфіі з пункту гледжання яе асноўных вартасцяў і, як мы мяркуем, некаторых недахопаў.
Чытаць далей →

Moser, Michael. Die polnische, ukrainische und weißrussische Interferenzenschicht im russische Satzbau des 16. und 17. Jahrhunderts (Ігар Клімаў)


Moser, Michael. Die polnische, ukrainische und weißrussische Interferenzenschicht im russische Satzbau des 16. und 17. Jahrhunderts. Frankfurt am Main u. a.: Peter Lang, 1998. 398 (Schriften uber Sprachen und Texte, Bd. 3).

Доктарская дысертацыя аўстрыйскага мовазнаўца Міхаэля Мозара, прысвечаная лінгвістычнай тэматыцы, закранае і шэраг актуальных гістарычных пытанняў. Аўтар даследуе праявы іншамоўнай інтэрферэнцыі ў сінтаксісе пісьмовых помнікаў Масковіі XVI—XVII ст. Гэтая інтэрферэнцыя выявілася перш за ўсё ў творах, перакладзеных з польскай ці старабеларускай/стараўкраінскай моў або напісаных выхадцамі з Беларусі ці Ўкраіны. У сувязі з гэтым аўтар разглядае культурнае жыццё Масковіі таго часу, перш за ўсё ў аспекце кантактаў з Захадам.
Чытаць далей →

Russische und Ukrainische Geschichte vom 16.—18. Jahrhundert. Hrsg. von Robert O. Grummey, Holm Sundhaussen, Ricarda Vulpius (Генадзь Сагановіч)


Russische und Ukrainische Geschichte vom 16.—18. Jahrhundert. Hrsg. von Robert O. Grummey, Holm Sundhaussen, Ricarda Vulpius. Wiesbaden, 2001. 336 (Forschungen zur osteuropäischen Geschichte, Bd.58).

„Даследаванні па ўсходнееўрапейскай гісторыі“ (For­schungen zur osteuropäischen Geschichte), што выдаюцца Інстытутам Усходняй Еўропы пры Вольным універсітэце Берліна, былі заснаваны ў 1954 г. Горстам Ябланоўскім і Вернэрам Філіпам. З таго часу ў гэтай серыі штогод выходзілі асобныя манаграфіі або зборы даследаванняў. Цягам дваццаці гадоў рэдактарам серыі быў прафесар Ганс Ёахім Торке, які памёр у 2000 г. Памяці гісторыка і прысвечаны том 58, складзены з артыкулаў яго калегаў і шматлікіх вучняў. Тэматычныя рамкі выдання вызначаны даследчыцкімі інтарэсамі памёрлага — яго „любімым ХVII стагоддзем“ усходнеславянскіх абшараў. Увесь том сапраўды прысвечаны фактычна гісторыі адной Расіі (за выключэннем двух украінскіх сюжэтаў), што ж да храналогіі, то аўтары не абмежаваліся раннім Новым часам і ахапілі перыяд ад Сярэднявечча да ХIХ ст.
Чытаць далей →

Remy, Johannes. Higher Education and National Identity: Polish Student Activism in Russia 1832—1863 (Наталля Анофранка)


Remy, Johannes. Higher Education and National Identity. Polish Student Activism in Russia 1832—1863. Helsinki, 2000. 380.

Кніга Ёганэса Рэмі, прысвечаная праблеме нацыянальнай ідэнтычнасці і складванню нацыянальнай самасвядомасці так званых „польскіх“ студэнтаў у расійскіх універсітэтах, стала вынікам грунтоўных даследаванняў архіўных матэрыялаў Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, пра што сведчыць спіс выкарыстаных крыніц. Як вядома, у рэчышчы рэпрэсіўных захадаў расій­скага ўрада пасля паўстання 1830—1831 г. адбылося закрыццё ўсіх „польскіх“ вышэйшых навучальных установаў, сярод якіх універсітэты ў Варшаве і Вільні, а таксама ліцэй у Крамянцы. У выніку, на тэрыторыі, заселенай палякамі (маюцца на ўвазе заходнія губерні Расійскай імперыі), не засталося свецкіх вышэйшых навучальных установаў, і гэтае становішча захоўвалася да 1848 г., калі быў адкрыты Горы–Горацкі Земляробчы інстытут.
Чытаць далей →

Snyder, Timothy. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999 (Віталь Зайка)


Snyder, Timothy. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. Yale University Press, New Haven and London, 2003. 367.

Нягледзячы на значную колькасць публікацыяў пра феномен беларускай самасвядомасці (або феномен адсутнасці такой), няшмат было дададзена да нашага разумення фармавання і развіцця беларускай нацыі. Пераважную большасць працаў займала расцягнутая канстатацыя фактаў і з’яваў, датычных бeларускай самасвядомасці/ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве, са шчодрым прыцягненнем  істотных (і часта неістотных) факта­графічных дэталяў, гушчыня якіх часам замінала ўбачыць і апісаць тэндэнцыі і прычынна–выніковыя сувязі у разгляданай сферы. Нядаўна выдадзеная кніга амерыканскага даследчыка Тыматы Снайдара „Адбудова нацыяў: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь. 1569—1999“ шчасліва пазбаўленая вышэйзгаданых недахопаў і дае новы пункт погляду на беларускія праблемы праз параўнальны разгляд лёсу этнасаў–спадкаемцаў Вялікага Княства Літоўскага, і праз скарыстанне імі спадчыны Вялікага Княства. Чытаць далей →

Die polnische Heimatarmee: Geschichte und Mythos der Armia Krajowa seit dem Zweitem Weltkrieg. Im Auftrag des Militärgeschichtlichen Forschungsamtes herausgegeben von Bernhard Chiari unter Mitarbeit Jerzy Kochanowski (Сяргей Новікаў)


Die polnische Heimatarmee: Geschichte und Mythos der Armia Krajowa seit dem Zweitem Weltkrieg. Im Auftrag des Militärgeschichtlichen Forschungsamtes herausgegeben von Bernhard Chiari unter Mitarbeit Jerzy Kochanowski. R.Oldenbourg Verlang München 2003. 948.

Кніга ўяўляе сабой том навуковых артыкулаў польскіх, нямецкіх, беларускіх, амерыканскіх і англійскіх аўтараў, якія імкнуцца выявіць сутнасць складанага працэсу асэнсавання праблемы польскай Арміі Краёвай і яе гісторыі з часоў II сусветнай вайны. Асновай такога пошуку з’яўляўся прынцып актуальнасці навуковай праблематыкі і яе дыскусійнасці сярод навукоўцаў Польшчы, Нямеччыны і краін былога СССР. Менавіта такі падыход да навуковых матэрыялаў павінен, як адзначана ва ўступным артыкуле адказнага рэдактара, садзейнічаць „нямецкаму разуменню польскай нацыянальнай гісторыі“ (12).
Чытаць далей →

Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West. Ed. By Margarita M. Balmaceda, James I. Clem, Lisbeth L. Tarlow (Лявон Баршчэўскі)

Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West. Edited by Margarita M.Balmaceda, James I.Clem, Lisbeth L.Tarlow. Harvard Ukrainian Research Institute and Davis Center for Russian Studies. Cambridge, Mass., 2002. 483.

Калектыўная манаграфія, падрыхтаваная гарвардскімі Цэнтрам украінскіх даследаванняў і Цэнтрам Дэвіса па вывучэнні Расіі, была выдадзеная з дапамогай Фундацыі Сміта Рычардсана. Кніга складаецца з уступу рэдактараў, чатырох (умоўна вызначаных рэдактарамі) рознавялікіх раздзелаў:  „Унутраная палітыка“  (21—108), „Беларуская эканоміка“ (109—196), „Расія і Беларусь: узаемаўспрыманне і ўзаемаўплывы“ (197—255), „Беларусь і еўрапейская бяспека“ (256—458); у Дадатку змешчаны тэкст „Хартыі–97“ (на беларускай і англійскай мовах) і Паказальнік стрыжнявых паняццяў ды імёнаў, што згадваюцца ў тэксце.
Чытаць далей →

Radzik, Ryszard. Kim są Białorusini? (Павел Церашковіч)


Radzik, Ryszard. Kim są Białorusini? Toruń, 2002. 246.

Здаецца, не будзе вялікім перабольшаннем сцвярджэнне, што польская школа беларусістыкі сёння наймацнейшая ў свеце. Гэта заўважна на фоне амаль суцэльнай адсутнасці сістэматычных беларускіх даследаванняў у Расіі ці іх спантаннай фрагментарнасці на Захадзе (у Нямеччыне і ЗША). Польская беларусістыка моцная перш за ўсё таму, што яна менавіта школа, з традыцыямі, якія сягаюць у ХIХ ст. і прадстаўленыя такімі імёнамі, як Л. Васілёўскі, Й. Абрэмбскі, У. Паўлючук. Здаецца таксама, не будзе вялікім перабольшаннем і сцвярджэнне пра тое, што прафесара Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры–Складоўскай Рышарда Радзіка сёння можна лічыць сапраўдным лідэрам польскай беларусістыкі. Падставай гэтаму не толькі вялікая колькасць працаў, амаль заўсёдная прысутнасць на ўсіх навуковых форумах, прысвечаных Беларусі, але, што самае галоўнае, сапраўды еўрапейскі ўзровень даследавання праблематыкі, сінтэтычны падыход да яе, якога так не хапае беларусістыцы ўласна беларускай, і сёння паглыбленай у тыпова савецкую метадалагіч­ную анталагічнасць ці/і наіўную міфатворчасць.
Чытаць далей →

Радзік, Рышард. Беларусы (Погляд з Польшчы) (Юры Вашкевіч)


Радзік, Рышард. Беларусы (Погляд з Польшчы), Мінск, 2002. 132 [Край — Kraj. Polonica — Albarutheniсa — Lithuanica, 5(8) 2002].

У кнігу выбраных прац вядомага польскага навукоўца, прафесара сацыялогіі Люблінскага універсітэта ім. Кюры–Складоўскай Рышарда Радзіка ўвайшлі артыкулы, што былі напісаны ім на працягу 1995—2002 г. Шэсць з іх ужо публікаваліся ў Беларусі і вядомыя калі не шырокаму беларускаму чытачу, дык прынамсі навукоўцам, а два друкуюцца ўпершыню. Дарэчы, гэта толькі малая частка „беларускіх“ публікацый, што выйшлі з–пад пяра аўтара, які займаецца даследаваннем беларушчыны з канца 80–х г. Трэба адзначыць даволі ўдалы тэматычны падбор артыкулаў, дзякуючы чаму беларускі чытач мае магчымасць пазнаёміцца з дыяпазонам зацікаўленасцяў аўтара і глыбінёй вывучэння ім праблем. У сваіх даследаваннях, і перш за ўсё ў грунтоўнай манаграфіі „Między źbiorowością etniczną a wspołnotą narodową“, выдадзенай у Любліне ў 2000 г., Р. Радзік імкнецца ўсебакова разгледзець, апісаць і зразумець працэсы, што адбываліся на Беларусі цягам апошніх двухсот гадоў, а таксама сучасны стан беларускага грамадства. Чытаць далей →

Протько, Татьяна. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.) (Анатоль Вялікі)


Протько, Татьяна. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Минск, 2002. 688.

Да праблем, якія слаба распрацаваны ў беларускай гістарыяграфіі, належыць зараджэнне і станаўленне таталітарнай сістэмы ў Беларусі і, магчыма, самае галоўнае, механізм яе функцыянавання. Сутнасныя аспекты гэтай праблемы да цяперашняга часу застаюцца па–за межамі гістарычных даследаванняў. Да іх, перш за ўсё, адносяцца: станаўленне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы, фармаванне рэспубліканскай сістэмы наменклатуры і яе ўзаемаадносіны з Масквой, механізм прыняцця рашэнняў, іх выканання і кантролю за выкананнем, характар узаемаадносін партыйных і савецкіх органаў, роля і месца спецслужбаў у таталітарным грамадстве, знішчэнне правоў і свабод чалавека і шмат іншага. Нельга сказаць, што ў Беларусі не існуе да­следаванняў па згаданай праблематыцы. За апошняе дзесяцігоддзе асобныя аспекты праблемы атрымалі адлюстраванне ў працах беларускіх гісторыкаў. Аднак, як заўважыў акадэмік Міхаіл Касцюк, айчынныя гісторыкі „падыходзяць да праблемы таталітарызму дастаткова асцярожна. Такая абачлівасць не спрыяе актывізацыі работы, не спрыяе яе набліжэнню да таго ўзроўню, на якім ужо прызнаная таталітарная сутнасць бальшавіцкай сістэмы кіраўніцтва грамадствам“. Дадам, што для даследаванняў айчынных гісторыкаў характэрны не толькі „асцярожнасць“, але і „правінцыялізм“, які выяўляецца ў „вузкасці“ тэм даследавання, пераважнай канстатацыі фактаў, без аналізу сутнасных характарыстык таталітарнай сістэмы. Пераадоленнем такой асцярожнасці і правінцыйнасці ў вывучэнні таталітарызму ў Беларусі і вывядзеннем даследаванняў на якасна новы ўзровень стала кніга вядомай грамадскай дзеячкі, старшыні Беларускага Хельсінскага Камітэта, гісторыка і філосафа Таццяны Процькі.
Чытаць далей →