БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Агляды

ТИМОШЕНКО, ЛЕОНІД. Руська релігійна культура Вільна. Контекст доби. Осередки. Література та книжність (XVI – перша третина XVIІ ст.). Дрогобич: Коло, 2020. 796 с.


У 2020 г. выйшла ў свет новая кніга Леаніда Цімашэнкі – украінскага навукоўца, прафесара Драгобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. Франка, які вядомы беларускаму даследчыку галоўным чынам публікацыямі па гісторыі Берасцейскай уніі. 800-старонкавая праца, што падсумоўвае вынікі больш як 25-гадовага вывучэння аўтарам этнаканфесійнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIІ ст., была пакладзена ў аснову доктарскай дысертацыі, якую Л. Цімашэнка абараніў у 2021 г. Манаграфія мае ярка выражаны інтэрдысцыплінарны характар, ахопліваючы як міжканфесійныя стасункі, так і гісторыю кнігадруку, палемічную літаратуру, узоры сакральнага дойлідства і мастацтва, а ўрэшце – у цэлым “рэлігійную культуру” (тлумачэнне гэтага канцэпту ў апоры на працы ўкраінскіх і замежных даследчыкаў аўтар прапануе ва “Уступе”). Чытаць далей →

Ірына Махоўская. Тактыкі ўлады і стратэгіі падначаленых: беларускае грамадства ў другой палове 1930-х гадоў*

*Романова, Ирина Н. Клеймение Красного Дракона: 1937–1939 гг. в БССР. Москва: Политическая энциклопедия, 2021. 215 с. (История сталинизма).

Выхад кнігі Ірыны Раманавай “Кляйменне Чырвонага Дракона: 1937–1939 г. у БССР” – адметная падзея ў беларускай гістарыяграфіі. У даследаванні асвятляюцца тэмы, якім дагэтуль не была аддадзена належная ўвага, базуецца яно на надзвычай шырокім коле крыніц – як архіўных, так і эга-дакументаў. Цікавая праца і ў метадалагічным плане: аўтарка ўжывае мікрагістарычны падыход, але ўпісвае цэнтральную тэму – справу лепельскіх маўчальнікаў – у шырокі гістарычны кантэкст. Кніга выйшла ў знакамітай серыі “Гісторыя сталінізму”, якая аб’ядноўвае публікацыі вядучых даследчыкаў гісторыі СССР эпохі сталінізму, такіх як Ёрг Бабероўскі, Бернд Бонвеч, Лін Віёла, Арч Геці, Шэйла Фіцпатрык і інш.

Першае і найбольш моцнае ўражанне ад чытання кнігі – насычанасць і канцэнтраванасць тэксту. Аўтарка працавала з матэрыяламі, якія ляжаць у аснове даследавання, амаль дваццаць гадоў. І гэта вельмі заўважна: паглыбленне ў тэму і выдатнае валоданне матэрыялам, дакладна прасочаныя і абдуманыя ўзаемасувязі, пільная ўвага да дэталяў – усё гэта вельмі дакладна і пераканаўча ўпісана ў канву гістарычных падзей. Кніга невялікая па аб’ёме, але вельмі насычаная фактурай – толькі спіс імёнаў, якія згадваюцца ў тэксце, займае 9 старонак.
Чытаць далей →

РОМАНОВА, ИРИНА Н. Клеймение Красного Дракона: 1937–1939 гг. в БССР. Москва: Политическая энциклопедия, 2021. 215 с. (История сталинизма)


Манаграфія Ірыны Раманавай “Клеймаванне Чырвонага Дракона: 1937–1939 гг. у БССР” апублікавана расійскім выдавецтвам “Палітычная энцыклапедыя” (раней РОССПЭН) і працягвае серыю “Гісторыя сталінізму”, якая пачала выходзіць у 2008 г. Кніга складаецца з сямі раздзелаў: “Вёска БССР у другой палове 1930-х гг.”, “Напярэдадні паказальных судоў у сельскай гаспадарцы: снежань 1936 – люты 1937 г.”, “Першыя суды: люты – сакавік 1937 г.”, “Вінаваты цэнтр (чэрвень – жнівень 1937 г.)”, “Знішчыць ворагаў: «царкоўнікаў», «сектантаў», «кулакоў», «шпіёнаў»”, “Суды з расстрэльнымі прысудамі: кастрычнік 1937 – вясна 1938 г.”, “Змена сцэнара, перагляд справаў: вясна 1938 – пачатак 1939 г.”. Чытаць далей →

КІСЬ, ОКСАНА. Українки в ГУЛАГУ: вижити значить перемогти. Львів: Інститут народознавства НАН України, 2017. 288 с.


Памяць пра ахвяр ГУЛАГу працягвае трывожыць грамадства і прыцягваць увагу гісторыкаў. Здаецца, у апошнія гады ўвага гэтая толькі ўзрасла. Зацікаўленне навукоўцаў абумоўлена і надыходам трыццатай гадавіны распаду Савецкага Саюза: ГУЛАГ, несумненна, быў адной з самых трагічных старонак яго гісторыі, якая так і не здолела стаць устойлівай часткай гістарычнага наратыву шмат якіх постсавецкіх дзяржаў. Таксама і ўсплёск гвалту і рэпрэсій у многіх частках ранейшай савецкай прасторы прымушае зноў звярнуцца да “трансфармавальнай сілы памяці”, карыстаючыся выразам Алейды Асман. Чытаць далей →

ASTROUSKAYA, TATSIANA. Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968–1988). Intelligentsia, Samizdat and Nonconformist Discourses. Wiesbaden: Harrassowitz, 2019. XVI, 232 S., 14 Abb., 4 Diagr., 1 Kte., 5Tab. (Historische Belarus-Studien, 8)


У дысертацыі, абароненай у Грайфсвальдскім універсітэце, Таццяна Астроўская даследуе дысідэнцкі рух у культуры Савецкай Беларусі апошніх дзесяцігоддзяў яе існавання. У рамках гэтай працы яна разглядае творчы шлях такіх пісьменнікаў, як Васіль Быкаў, у больш шырокім кантэксце гісторыі інтэлігенцыі. Прыводзяцца прыклады нефармальных, паўфармальных і афіцыйных дыскусій сярод празаікаў, паэтаў, мастакоў і гісторыкаў. У якасці перадгісторыі аўтарка звяртаецца да гісторыі тэрыторый сучаснай Рэспублікі Беларусь у складзе Расійскай імперыі ды Рэспублікі Польшча, уключна з бальшавіцкай рэвалюцыяй. Асноўны прадмет даследавання – культурнае асяроддзе, у рамках якога праз неафіцыйныя забароненыя працы і публікацыі ў перыяд з 1968 да 1988 г. усталёўваліся важныя сувязі і пераадольваліся жорсткія межы цэнзуры, нягледзячы на ідэалагічны (сама-)кантроль. Разглядаючы дакументы з архіваў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Радыё Свабода ў Празе, архіваў Адкрытага Таварыства ў Будапешце і зборы прац самвыдату, апублікаваныя Цэнтрам Усходнееўрапейскіх Даследаванняў пры Брэменскім універсітэце, Таццяна Астроўская аналізуе дзейнасць аўтараў, якія балансавалі паміж канфармізмам і нонканфармізмам, працу пісьменнікаў, якія выкарыстоўвалі слова як асноўны сродак штодзённай камунікацыі для абмеркавання важных пытанняў па-за афіцыйным савецкім дыскурсам. Для азначэння тых дыскусій, цягам якіх адбывалася барацьба і мяняліся погляды або шукаўся кансэнсус, Астроўская выкарыстоўвае тэрмін “трэцяя прастора” (third space), уведзены Хомі Баба. У гэтай трэцяй прасторы, што існавала ў цені каланіяльнага былога і тагачасных каланіяльных рэалій, межы паміж дазволенымі і недазволенымі тэкстамі пачалі размывацца. Даследчыца звяртаецца да найбольш перыферыйных прыкладаў літаратуры савецкіх часоў і закранае гісторыю жыццёвага шляху аўтараў, амаль невядомых па-за беларускім акадэмічным літаратуразнаўствам. Чытаць далей →

KAMUSELLA, TOMASZ. Words in Space and Time: A Historical Atlas of Language Politics in Modern Central Europe. 2021. Budapest and New York: CEU Press, 310 p. & 42 full color maps.


Аўтар надрукаванага на паперы і даступнага ў вольным доступе “Гістарычнага атласа моўнай палітыкі ў сучаснай Цэнтральнай Еўропе”, супрацоўнік Школы гісторыі ўніверсітэта Сэнт-Эндрус у Шатландыі, Томаш Камусэла ў пачатку кнігі неаднаразова прызнае спрыянне і дапамогу з боку супрацоўнікаў універсітэта і яго структурных падраздзяленняў, а таксама шэрагу іншых устаноў і інстытуцый. У кантэксце канцэпцыі рэцэнзаванай кнігі сярод падраздзяленняў універсітэта звяртае ўвагу малады Інстытут транснацыянальнай і прасторавай гісторыі (узнік у 2014 г.). Аўтар быў асацыяваны з гэтай установай, калі сем гадоў таму выдаваў кнігу “Стварэнне моў у Цэнтральнай Еўропе на працягу апошняга тысячагоддзя” (“Creating languages in Central Europe during the last millennium”; Basingstoke: Palgrave Pivot, 153 p.). Праекты Інстытута спалучаюць кампаратыўную, транснацыянальную і глабальную перспектывы, уцягнутыя ў даследаванні навукоўцы імкнуцца апісваць еўрапейскую гісторыю па-за рамкамі і межамі нацыянальных гісторый. Інстытут цікавіцца тым, у якой ступені з канца XVIII ст. еўрапейскія грамадствы ўспрымаюць адзін аднаго і ўплываюць адзін на аднаго, наколькі далёка ў пэўныя перыяды сягала Еўропа і як далёка яна сягае сёння? Што можна сказаць пра мадэлі і дынаміку ўзаемасувязі паміж еўрапейскімі грамадствамі, у якой ступені калоніі і іншыя нееўрапейскія рэгіёны ўплываюць на еўрапейскія грамадствы і культуры? У Інстытуце лічаць, што шырокія плыні сучаснай еўрапейскай гістарыяграфіі нярэдка займаюцца пытаннямі часу на шкоду пытанням прасторы, таму трэба больш цікавіцца прасторавымі вымярэннямі гісторыі, так званай прасторавай гісторыяй. Прасторавыя напрамкі даследавання ўключаюць фізічна-геаграфічныя прасторы (гарады, горы, рэкі), прасторы, якія створаны сацыяльнымі адносінамі і чалавечым узаемадзеяннем (прастора, такім чынам, разумеецца як нейкая платформа, створаная шляхам сацыяльнага ўзаемадзеяння), нарэшце, прасторы, якія ўяўляюцца і ствараюцца дыскурсіўна (ментальныя карты). Гэтыя ракурсы даследавання ў той ці іншай ступені прысутнічаюць у рэцэнзаванай кнізе. Чытаць далей →

Чарадзеі не паміраюць. Слова пра Адама Мальдзіса (1932–2022)

Прайшоў год пасля смерці славутага прафесара Адама Мальдзіса. Ёсць нагода памянуць яго добрым словам. Ніякі іншы вобраз не застаўся ў маёй памяці так яскрава, як ягоны. Каржакаваты, з густымі пасівелымі валасамі, учэпістымі пальцамі. То надоўга заміраў над кнігай ці тэкстам, то раптам ажыўляўся, аж калаціўся ад узбуджанасці і нешта даказваў. Любіў інтрыгі. Дэманстраваў здольнасць прадбачыць хаду падзей, а часам выдаваў ужо вядомае яму за прадбачлівасць. Унутраны голас падказвае мне, – гаварыў ён, – і тлумачыў, што канкрэтна. Каб падмацаваць сваё меркаванне, спасылаўся не на аўтарытэты, а на нейкія чуткі, якія даходзілі да яго не іначай, як ад чароўных духаў. Ён быў незвычайны. Ён быў чарадзей, і гэта пацвярджаюць і яго вобраз, і яго здольнасці, і яго справы. Чытаць далей →

Памяці Янкі Запрудніка (1926–2022)

Выбітны дзеяч беларускай эміграцыі, гісторык, публіцыст і грамадскі актывіст Янка Запруднік быў адным з нешматлікіх навукоўцаў-беларусаў, што прафесійна займаліся гісторыяй пасля атрымання гістарычнай адукацыі ў Вольным Свеце. Спецыялізуючыся найперш у палітычнай гісторыі Беларусі мадэрнага і найноўшага часу, ён пакінуў значную апублікаваную спадчыну. Але кола яго зацікаўленняў сягала шырэй за гэтыя акрэсленыя тэмы, і ён жыва цікавіўся падзеямі ў Беларусі, культурніцкімі навінамі і дасягненнямі, а таксама рэлігійным жыццём сваёй Бацькаўшчыны.

Янка Запруднік (Ян Запруднік, імя пры народзінах Сяргей Вільчыцкі) з’явіўся на свет у мястэчку Міры ў сям’і настаўнікаў 9 жніўня 1926 г. У дзіцячыя гады на хлопца шмат паўплываў дзед, які меў кузню, вучыў касіць і араць, а яшчэ быў востра настроены супраць польскіх санацыйных уладаў і казаў унуку, што той, як маладзейшы, дачакаецца вольнай, самастойнай Беларусі. Бацькі-настаўнікі мелі ў хаце, акрамя абавязковых польскіх выданняў, добрую бібліятэку беларускіх кніг. У сям’і, дзе быў яшчэ малодшы брат Аркадзь, гутарылі па-беларуску і наагул мелі беларускую нацыянальную свядомасць. Бацькаў брат, Аляксандр Вільчыцкі, быў актыўным дзеячом Беларускай сялянска-работніцкай грамады, рэдактарам грамадоўскай газеты “Беларуская Справа”. Ён загінуў у часы сталінскіх рэпрэсій. У Міры хлопчык скончыў пачатковую школу. Ягоная сям’я пасля прыходу Саветаў была прызначана да вывазу на Усход, але дзякуючы памылцы міліцыянераў замест іх перад самым пачаткам савецка-нямецкай вайны вывезлі сям’ю бацькавага брата, што жыла побач. Праз пэўны час пасля пачатку вайны ў ваколіцах Міра пашырылася савецкая партызанская дзейнасць, і з часам супрацьстаянне партызанаў і сфармаванай немцамі беларускай паліцыі перарасло ў лакальную грамадзянскую вайну. Гэтая вайна, у час якой гінулі цэлыя сем’і разам са старымі, жанчынамі, малымі дзецьмі, дакументальна апісана ў кнізе брытанскага гісторыка Мартына Дына пра калабарацыю і Халакост у Беларусі і Украіне [1]. Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2022 г.

Кандыдацкія дысертацыі

Ганжуров, А. И. Гражданские войны I в. до н. э. и переход к монархии в трудах римских историков периодов поздней республики, принципата и домината: эволюция оценок под влиянием перемен в римском социуме: 07.00.09 / Ганжуров Алексей Иванович; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2021. – 20 с. – Библиогр.: с. 15–17 (19 назв.).

Головач, Е. И. Влияние либеральных и правых партий на социальную модернизацию белорусских земель (1905–1914 гг.): 07.00.02 / Головач Елена Ивановна; Могилёв. гос. ун-т им. А. А. Кулешова. – Могилёв, 2022. – 24 с. – Библиогр.: с. 17–21 (31 назв.).

Кароль, М. М. Перавод каталіцкага насельніцтва Беларусі ў праваслаўе (1863–1914 гг.): 07.00.02 / Кароль Маргарыта Міхайлаўна; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2021. – 26 с. – Біб ліягр.: с. 20–23 (20 назв.).

Комар, Е. В. Военное строительство на территории Советской Беларуси (1921–1939 гг.): направления и этапы: 07.00.02 / Комар Евгений Васильевич; Ин-т истории НАН Беларуси. – Минск, 2022. – 24 с. – Библиогр.: с. 18–20 (17 назв.).

Мелеховец, В. Ф. Деятельность белорусского общества глухих по социальной адаптации инвалидов по слуху (1931–2015 гг.): 07.00.02 / Мелеховец Владимир Фёдорович; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. – Минск, 2022. – 27 с. – Библиогр.: с. 20– 24 (41 назв.).

Хованский, А. В. Формирование и развитие органов местного военного управления на белорусских землях в конце XVIII – начале ХХ в.: 07.00.02 / Хованский Александр Васильевич; Могилёв. гос. ун-т им. А. А. Кулешова. – Могилёв, 2022. – 23 с. – Библиогр.: с. 19–21 (17 назв.).

Хроленок, Е. В. Эволюция сословной структуры Стародубского полка (середина XVII – XVIII в.): 07.00.03 / Хроленок Евгений Валерьевич; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2021. – 24 с. – Библиогр.: с. 19–21 (17 назв.).

Аўтары нумара

Miroslav Hroch
Faculty of Humanities
The Charles University
U Kříže 8 158 00 Prague
Czech Republic

Аляксандр Доўнар
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
вул. Акадэмічная, 1
220072 Мінск
Беларусь

Раіса Зянюк
вул. Лесі Украінкі, 4-I-419
220020 Мінск
Беларусь

Robert Kołodziej
University of Wroclaw
49 Szewska St.
50-139 Wrocław
Poland

Сяргей Новікаў
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны
ўніверсітэт
вул. Захарава, 21
220034 Мінск
Беларусь

Аляксандр Пагарэлы
вул. Кабяка, д. 12/1, кв. 155
230020 Гродна
Беларусь

Ryszard Radzik
The Maria Grzegorzewska University
40 Szczesliwicka St.
02-353 Warsaw
Poland

Ірына Раманава
European Humanities University
17 Savičiaus Str.
01127 Vilnius
Lithuania

Генадзь Сагановіч
Centre for East European Studies
University of Warsaw
7/55 Obozna St.
00-332 Warsaw
Poland

Віктар Якубаў
Artes Liberales
University of Warsaw
72 Dobra St.
00-312 Warsaw
Poland