Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Гістарычная навука ў суседзяў'

Артыкулы па тэме ‘Гістарычная навука ў суседзяў’

Юрый Внуковіч. Першая гісторыя Беларусі па-літоўску як крок да суладдзя нацыянальных наратываў*

16 лютага, 2022 |

* Kamuntavičius, Rūstis. Gudijos istorija. Baltarusijos istorija. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės institutas, 2021. 351 p.

Кніга сучаснага літоўскага гісторыка Русціса Камунтавічуса, пададзеная ў аглядзе – гэта нетрывіяльны, поўны самарэфлексій пераказ гісторыі Беларусі ад старажытных часоў і да “Беларускай рэвалюцыі 2020 года”. На вокладцы кнігі паралельна ўжыты два словы (Gudija і Baltarusija), якімі ў літоўскай мове ў залежнасці ад сітуацыі прынята абазначаць нашу краіну. На першы погляд, такі прыём можа падацца спрэчным, але ён міжволі выяўляе падвойны характар беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Сам аўтар яўна аддае перавагу традыцыйнай літоўскай форме Gudija, адзначаючы яе архаічнасць і аўтэнтычнасць, а не штучнай кальцы з рускай мовы Baltarusija, утворанай у савецкі перыяд (117). Як гэта ні парадаксальна, ужытая ў манаграфіі назва нашага народа gudai, якой літоўцы здаўна іменавалі сваіх суседзяў, што жылі на ўсходзе ад іх, аказваецца ў манаграфіі куды больш прыдатнай і рэлевантнай для апісання гісторыі Беларусі (асабліва яе ранніх перыядаў), чым сама назва беларусы (у літоўскім варыянце baltarusiai). Крывічы, русіны, беларусы – усе яны з тэрыторыі сучаснай Літвы ідэнтыфікаваліся як gudai. Гэтая ўстойлівая вонкавая назва, якая захавалася ў літоўскай мове да нашых дзён, як бы ўказвае на лучнасць, пераемнасць і тоеснасць усіх гэтых этнічных катэгорый. Чытаць далей →

Spojrzenie na polski Wrzesień 1939 roku / Pod redakcją TADEUSZA KONRACKIEGO. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2011. 180 s.

19 сакавіка, 2014 |

У 20 томе БГА (2013)

Ці знойдзецца ў польскай гістарычнай навуцы больш папулярная тэма, чым падзеі верасня 1939 года? Ці калі-небудзь для польскіх даследчыкаў зменшыцца кола вострых праблем у разглядзе гэтай тэмы? Пакуль азначаныя пытанні гучаць рытарычна і змены інтанацыі ў бліжэйшы час не прадбачыцца.

Вось і ў чарговым выданні дэкларуецца “набліжэнне найменш вядомых (або асабліва важных пазнавальна) аспектаў падзей, якія адкрывалі Другую сусветную вайну” (7). Тэмы змешчаных пад адной вокладкай артыкулаў падабраны не сістэмна. Частка аспектаў сугучная, сінанімічная даследаванням гісторыкаў сучаснай Беларусі, але ёсць і не зусім прывычныя для нашага гістарыяграфічнага спектра. І тым больш цікава даведацца з уступу, што навука заходніх суседзяў пры Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук мае такі асобны аддзел, як Zakład Systemów Totalitarnych iDziejówIIWojny Światowej (аддзел таталітарных сістэм і дзеянняў Другой сусветнай вайны). Як гэта кантрастуе з аб’яднаннем, ушчыльненнем гуманітарных структур НАН Беларусі… Хоць тэма апошняй вайны ў нашай краіне і дасягненні савецкага часу ўзведзены ў ранг дзяржаўнай ідэалогіі, аднак навуковыя даследаванні, публіцыстычныя развагі ў афіцыёзным дыскурсе спыніліся, як стварыцца ўражанне, недзе ў 70-х г. мінулага стагоддзя – як у сэнсе метадалагічных і каштоўнасных падыходаў, так і ў сэнсе элементарнага ўмення думаць не па-местачковаму. Чытаць далей →

Tożsamości zbiorowe Białorusinów / рod red. R. RADZIKA. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2012. 422 s.

17 лістапада, 2013 |

У 20 томе БГА (2013)

Праблема калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў неаднаразова рабілася прадметам навуковага аналізу. У шэраг гэтых даследаванняў добра ўпісваецца манаграфія “Калектыўныя ідэнтычнасці беларусаў”, падрыхтаваная пад кіраўніцтвам прафесара Рышарда Радзіка. Рэцэнзаваная праца складаецца з 11 артыкулаў, напісаных палітолагамі, сацыёлагамі, антраполагамі, лінгвістамі, культуролагамі і журналістамі, што дазволіла ўсебакова разгледзець пытанне калектыўнай ідэнтычнасці сучасных беларусаў. Удзел даследчыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Чэхіі і ЗША гарантуе разнароднасць навуковых пазіцый. Структура працы празрыстая і цалкам здавальняльная з пункту гледжання структуры і пазнавальнасці. Пэўны недахоп манаграфіі ў тым, што некаторыя змешчаныя ў ёй артыкулы раней ужо публікаваліся ў іншых навуковых выданнях. Такая хіба часткова пазбаўляе рэцэнзаваную працу навізны. З іншага боку, мы атрымалі вартае ўвагі даследаванне, прысвечанае праблематыцы калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў і скіраванае перш за ўсё да польскіх чытачоў, што часткова апраўдвае прысутнасць раней публікаваных матэрыялаў, бо дагэтуль яны былі даступныя толькі вузкаму колу спецыялістаў у памянёнай сферы. Апрача таго, гэта адна з нямногіх у апошнія гады сінтэтычных прац, прысвечаных пытанню калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў, хоць у больш вузкіх аналітычных даследаваннях на гэтую тэму недахопу няма. Асобна варта падкрэсліць, што пры напісанні многіх артыкулаў былі скарыстаны вынікі эмпірычных даследаванняў, і гэта значна павышае навуковую каштоўнасць рэцэнзаванага выдання. Чытаць далей →

Białe plamy – Czarne plamy. Sprawy trudne w relacjach polsko-rosyjskich (1918–2008) / pod red. A. D. Rotfielda i A. W. Torkunowa. Warszawa, Polski Instytut Spraw Międzynarodowych, 2010. 907 s.

12 жніўня, 2012 |

У наступным нумары (том 19, 2012)

У польска-расійскіх адносінах шмат складаных пытанняў, большасць з якіх мае гістарычныя карані. У гэтай сувязі правядзенне аб’ектыўных даследаванняў па найбольш вострых праблемах двухбаковых дачыненняў неабходнае і запатрабаванае. Сёння ў Польшчы і Расіі існуе досвед плённага навуковага ўзаемадзеяння, што засведчана правядзеннем сумесных канферэнцый і дзейнасцю Групы па цяжкіх пытаннях (пра яе стварэнне і працу распавядаецца ва ўступным да разгляданай кнігі артыкуле А. Д. Ротфельда і А. В. Таркунова “У пошуках праўды”).

Кніга “Белыя плямы – Чорныя плямы. Цяжкія справы ў польска-расійскіх адносінах (1918–2008)” складаецца з 16 тэматычных раздзелаў, у кожным з якіх падаюцца матэрыялы польскага і расійскага даследчыкаў. У артыкулах разглядаюцца падзеі ад 1917 г. да сёння, пытанні ўзаемнага ўспрымання палякаў і расіян, доступу да архіўных збораў, сучасная гістарыяграфія польска-расійскіх адносін, прыводзяцца дакументы з працы камісіі і фотаздымкі. Чытаць далей →

Генрых Літвін. Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у 1569–1648 г.

31 студзеня, 2012 |

У 18 томе БГА (2011)

Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну з істотных прычын „унійных спрэчак”. Паўстае пытанне, у якой ступені гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была праявай націску на палітычнай канцэпцыі тэрытарыяльнай непадзельнасці. Каб высветліць дадзеныя аспекты, разгледзім абсяг інтарэсаў літоўскай эліты на „інкарпараваных абшарах” і яе прыватнай актыўнасці на ўзгаданых землях. Такім чынам, наш артыкул будзе свайго роду спробай адказу на абазначаныя пытанні адносна Кіеўскага ваяводства.

(Загрузіць PDF)

Паўстагоддзя навуковай працы прафесара Марцэлія Космана

7 лютага, 2011 |

Гэта сапраўды рэдкі юбілей і нештодзённая нагода ўшанаваць даробак аднаго з найвыдатнейшых сучасных польскіх гісторыкаў і адначасова нагадаць пра вартасці добрасумленнага выканання абавязкаў акадэмічнага настаўніка, якія ўвасобіліся ў постаці прафесара Марцэлія Космана. Майстар і Ментар — гэта найдакладнейшыя сінонімы пазіцыі, характэрнай для навуковай працы прафесара. Адзін з сяброў юбіляра, праф. Анджэй Хадубскі, вынайшаў вельмі трапнае азначэнне „навуковая радасць”, што ўяўляе сабой квінтэсэнцыю „бязмежнай самааддачы навуковай даследчай захопленасці, якая стала прызваннем, прафесіяй, хобі і радасцю штодзённага дня” Марцэлія Космана. Напэўна, без такога падыходу не быў бы магчымы багаты аўтарскі даробак у больш як 1600 публікацый і выхаванне чарговых магістраў і дактарантаў, хадайніцтвы аб наданні наву-ковых ступеняў і тытулаў, аж да прафесарскіх. Заўсё-ды аднолькава добразычлівая, даверліва мабілізоўная ўсмешка, што адсоўвала на дальні план усё, што не да-тычыла падрыхтоўкі рэферата або сферы даследавання. Я пішу гэтыя словы як удзячная ўдзельніца вышэйшых семінараў, якія праводзіў прафесар яшчэ у шстытуце журналістыкі на вул. Шармашэўскага, тады яшчэ толькі дактарантка, а цяпер ужо сама тытулярны прафесар. Я пераканана, што падобныя пачуцці былі ўласцівы гасцям юбіляра, якія сабраліся 26 кастрычніка на ўрачыстасці з гэтай нагоды ў будынку Аддзела палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, дзякуючы сардэчнаму клопату дэкана праф. Тадэвуша Валаса.

Кульмінацыйным пунктам урачыстасці было ўручэнне Кнігі, прысвечанай юбіляру сябрамі, вучнямі і даследчыкамі, якія рэпрэзентавалі блізкія М. Косману кірункі навуковай думкі. Ідэя выдання была прынята з энтузіязмам, таму азначэнне „Кніга” варта ўспрымаць як умоўнае. Мы падрыхтавалі двухтомную публікацыю, што змяшчае 56 артыкулаў, салідную бібліяграфію прац прафесара (якую кампетэнтна склаў др. Багуміл Вайцешчак) і адпаведную Tabula Gratulatoria з подпісамі больш як 200 асобаў. Тытул Кнігі „Праз Крэсы і гісторыю да ўскраін палітыкі” поўнасцю адлюстроўвае спектр зацікаўленняў юбіляра, а прысвячэнне „Прафесару Марцэлію Косману ў паўстагоддзе навуковай працы” тлумачыць наме-ры аўтараў і рэдактараў двухтомніка. Сярод першых, між іншым, Анджэй Хадубскі, Яраслаў Панэк, Тадэвуш Буйніцкі, Генрыка Ільгевіч, Адам Сухоньскі, Генрык Віснэр, Януш Быліньскі, Юзаф Длугаш, Людвік Гжэбень, Уладзімеж Качароўскі, Адам Касэрскі, Януш Малэк, Станіслаў С. Ніцэя, Генадзь Сагановіч, Готфрыд Шрам, Януш Тазбір, Захар’яш С. Яблоньскі, Кшыштаф Р. Прокап, Роман Барон, Яцэк Калбушэўскі, Гжэгаж Лукомскі, Адам Мальдзіс, Ян Жоньца, Януш Збудневэк, Анджэй Анташэўскі, Артур Кіяс, Мацей Кіёўскі, Браніслаў Пасерб, Ежы Старнаўскі, Ян Залубскі, Зыгмунт Зяліньскі. У рэдакцыйны камітэт увайшлі Івона Гофман (кіраўнік), Войцех Магусь (сакратар), Ёанна Маршалэк-Кава, Тадэвуш Валас, Багуміл Вайцешчак (бібліяграфія). Кніга выйшла ў выдавецтве Адама Маршалка ў Познані, у выдаўца, дасведчанага ў гэтай галіне, і выпрабаванага сябра асяроддзя палітолагаў Польшчы, які прысутнічаў на мерапрыемстве.

Юбілейную ўрачыстасць адкрыў праф. Т. Валас. Вітаючы гасцей, дэкан падкрэсліў, што прысутнасць такой колькасці прадстаўнікоў акадэмічных і культуратворчых асяродкаў — найлепшы доказ усебаковай актыўнасці прафесара Космана. Гэтыя словы былі скіраваны да праф. Тадэвуша Ясіньскага, дырэктара Курніцкай бібліятэкі, праф. Генрыка Альшэўскага, кіраўніка навуковай рады гэтай бібліятэкі, праф. Кшыштафа Мікульскага, старшыні Польскага Гістарычнага Таварыства імя Іпаліта Цагельскага, Станіслава Сто-пеня, старшыні Велікапольскага культурнага таварыства, Стэфана Барлуга, старшыні Галоўнай управы Таварыства памяці Велікапольскага паўстання, кс. праф. Марэка Інглота, дэкана Аддзела гісторыі Папскага ўніверсітэта Грыгарыянум у Рыме.

Потым праф. Т. Валас зачытаў віншавальны ліст, накіраваны юбіляру рэктарам УАМ, а др. Пётр Фарэцкі — адрасы ад праф. Анджэя Хадубскага, кс. праф. Зыгмунта Зяліньскага, праф. Анджэя Карэскага, рэктара Гуманістычнай Акадэміі ў Пултуску, праф. Анны Побуч-Ленартовіч, дырэктаркі Інстытута гісторыі Апольскага універсітэта.

У афіцыйнай частцы, якая папярэджвала ўручэнне Кнігі, была сцісла прэзентавана навуковая біяграфія праф. М. Космана. Пасля заканчэння вучобы на аддзяленні філасофіі і гісторыі УАМ у 1961 г. М. Косман працаваў настаўнікам польскай мовы і лаціны ў ліцэі на сваёй радзіме, у Ізбіцы Куяўскай, дзе ў 1966-1968 г. быў дырэктарам школы. Адначасова малады гісторык распачаў дактаранцкія даследаванні пад навуковым кіраўніцтвам праф. Генрыка Лаўмяньскага, якія ўвянчаліся ў 1966 г. абаронаю дысертацыі пад назвай „Канцылярыя і дакументы вялікага князя Вітаўта”. З пер-спектывы гадоў можна з упэўненацю сцвярджаць, што на фармаванне зацікаўленняў і этасу працы М. Космана ўплывалі яго настаўнікі Генрык Выслаух, Міка-лай Казакевіч, Герард Лябуда і Генрык Лаўмяньскі. У 1964 г. распачаў першую навукова-даследчую працу ў Інстытуце гісторыі ПАН. Праз чатыры гады яму было прысвоена званне габілітаванага доктара на падставе працы „Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды”. У перыяд ад 1976 да 1992 г. выконваў абавязкі дырэктара Курніцкай бібліятэкі, адначасова быў акадэмічным выкладчыкам у Інстытуце бібліятэказнаўства і навуковай інфармацыі УАМ (пасля рэарганізацыі — у Вышэй-шай педагагічнай школе ў Аполе, 1983-1993), Інстытуце палітычных навук і журналістыкі УАМ (1987-2002, кіраўнік Аддзела журналістыкі ад 2002, кіраўнік Прадпрыемства палітычнай культуры, Вышэйшая школа кіраўніцтва і банкаўскай справы, 2002, рэктар). Марцэлій Косман атрымаў званне прафесара звычайнага ў 1989 г.

Літаратурны талент і здольнасці выкарыстання дакументальнай літаратуры для папулярызацыі навукі далі плён не толькі ў выглядзе шматразова перавыдаваных кніг з цыкла „Па слядах…”, а таксама палегчылі выкананне абавязкаў кіраўніка Познаньскага, а потым Велікапольскага аддзялення Саюза польскіх пісьменнікаў (1994-1999), сузаснавальніка і віцэ-прэзідэнта Таварыства імя Генрыка Сянкевіча. За сваю працу прафесар Косман атрымаў шмат узнагарод, між іншым, Залаты крыж заслугі, Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, медаль Камісіі народнай адукацыі, медаль імя Францішка Палацкага, узнагаро-ду імя Эдварда Рачыньскага (разам з жонкай праф. Багуславай Косманавай), галоўную ўзнагароду імя Уладыслава Рэйманта.

Аўтарцы гэтых слоў выпаў гонар уручыць юбіляру Кнігу „У пяцідзесяцігоддзе…”. Коратка прэзентуючы яе змест, я сказала тады, што тэматычны склад тамоў адпавядае навуковым зацікаўленням прафесара. Артыкулы ў кнізе размешчаны такім чынам: „У бок Літвы”, „Розныя абліччы гісторыі”, „Касцёл: інстытуцыі і людзі”, „У літаратурных колах”, „Палітычная культура” (усё распачынаецца выказваннямі „Пра юбіляра”). Гэтым тэмам можна падпарадкаваць даследаванні пра кнігі, а гэта: „Генрык Сянкевіч як пісьменнік і творца народнай самасвядомасці” (прафесар, між іншым, аўтар такіх кніг, як «Слядамі героя „Трылогіі”», „Візія цудоўнай Польшчы Генрыка Сянкевіча”, «„Агнём і мячом”, праўда і легенда», «Слядамі герояў „Крыжаносцаў”»; пра Літву, з асаблівым акцэнтам на рэлігіязнаўства („Вялікі князь Вітаўт”, „Уладыслаў Ягайла”, „Польшча — Літва. З далёкай і блізкай мінуўшчыны”, „Першабытная Літва. Міфы, легенды, факты”, „Ягайла, кароль Польшчы. З гісторыі Уніі Польшчы і Літвы”, „Шляхі заняпаду паганства ў балтаў”, „Канец Пяркунаса, або Апошнія паганцы над Балтыяй”, „Літоўскае Евангельска-Рэфарматарскае задзіночанне ад ХVII ст. да 1939 г.”, „Ад хросту да хрысціянізацыі. Польшча, Русь, Літва”), пра палітычную культуру (цыкл канферэнцый і публікацый пад рэдакцыяй прафесара — „Мінуўшчына і сучаснасць”, „Міфы і факты”, „Візіі будучыні”, „Свае і чужынцы”, „Эліты старадаўнія і новыя”, „Літва ў польскай традыцыі і палітычнай культуры”, „Войцэх Ярузэльскі перад абліччам праблем свайго часу”, „Пра палітычную культуру Польшчы на мяжы тысячагоддзяў”, „Польшча у другім тысячагоддзі”). Я ўзгадала таксама „Партрэт прымасаў Польшчы”, істотны ў кантэксце біяграфістыкі, якой займаўся М. Косман.

Як дадатак падала прыклады кніг, дзе разглядаецца гісторыя рэгіёна як „малой радзімы” (між іншым „Курніцкія аповеды”, „З гісторыі Курніцкай бібліятэкі”, „Сілуэты велікапалян”, „Велікапольскае паўстанне на фоне змагання за існаванне польскага народа пад прускай акупацыяй”, „З гісторыі велікапольскага друку ХІХ-ХХ ст.”, „Рэгіянальны друк у Велікапольшчы”, „Рашучасць, аб’яднаная з размоваю. Да 90-годдзя Велікапольскага паўстання”). Я падкрэсліла значэнне падручнікаў, што сінтэзавалі гістарычныя даследаванні, выдаваныя юбілярам. Агульныя рысы такога разнастайнага даробку: клопат пра дэталі, навуковая добрасумленнасць, шчырасць аўтара ў адносінах да чытача, шырокі даследчы далягляд.

Уручэнне Юбілейнай Кнігі было кранальным момантам для ўсіх прысутных, а побач з юбілярам — у такую асаблівую хвіліну — былі ягоная жонка праф. Багуміла Косманава і сын др. Міхал Косман.

Тым часам віншаванні працягваліся. Ліст ад генерала Войцэха Ярузэльскага прачытаў др. Анджэй Ганшчалоўскі, дыплом Лідара стваральнай працы і статуэтку Ганаровага Іпаліта ўручылі др. Мар’ян Круль і праф. Мар’ян Гарыня, кіраўнік Капітулы ўзнагародаў Таварыства імя І. Цагельскага, дыплом ганаровай узнагароды „Dobosz Powstania Wielkopolskiego” перадаў старшыня Стэфан Барлуг. Розныя аспекты дзейнасці юбіляра разгледзелі праф. Тадэвуш Ясіньскі, які ўзгадаў прысутнасць прафесара Космана ў Курніку, др. Ганка Дмахоўска (гаварыла пра сучаснасць у праблематыцы „Przeglądu ^achodniego”), Станіслаў Стопень, старшыня Велікапольскага культурнага таварыства, Рышард Брэйза, мэр Інаўроцлава, Тадэвуш Крокас, старшыня аддзялення ПТН, др. Анджэй Новак, галоўны рэдактар „Rocznika Kaliskiego”. Ад імя дактарантаў віншаванні і падзякі перадаў наймаладзейшы паводле стажу др. Бартломей Сэцлер.

Перш чым былі ўручаны кветкі, перад традыцыйным кілішкам віна і цудоўным тортам, слова меў сам прафесар. Дзякуючы і адказваючы на добрыя словы, з роздумам прыгадаў светлай памяці праф. Герарда Лябуду, свайго настаўніка, і светлай памяці праф. Яна Серадыку, шматгадовага сябра, якія перадалі тэксты для двухтомніка, ведаючы, што ўрачыстасці не дачакаюцца…

За гэткую пашану і сардэчнасць, выказаную ў адносінах да іх, мы яшчэ больш Вас любім, наш Сябар і Настаўнік. Таму ва ўступе да двухтомніка я напісала: „Перадаем дар новых інтэлектаў, разам з дарам сэрцаў і найлепшымі пажаданнямі Ad multos Annos… Няхай жа як найдалей мы зможам цешыцца ўзаемным натхненнем і супольнай штодзённасцю”.

Івона Гофман

Алена Маркава. Гістарычная свядомасць як прадмет самарэфлексіі ý чэшскай гістарьіяграфіі*

4 лютага, 2011 |


*This publication was supported by the The Ministry of Education, Youth and Sports — Institutional Support of the of Longterm Development of Research Organizations — UK FHS (2012).

Паняцце гістарычная свядомасць сёння трывала ўвайшло ў навуковы дыскурс чэшскай гістарыяграфіі. Аднак такая сітуацыя — не нешта само сабой зразуме-лае, а вынік доўгага папярэдняга развіцця. Менавіта пра гэтае развіццё мы будзем гаварыць у артыкуле. Але мэта агляду — знаёмства беларускай навуковай супольнасці не толькі з дынамікай развіцця паняцця гістарычная свядомасць у чэшскай гістарыяграфіі, але, перш за ўсё, з актуальным станам распрацоўкі, вынікамі і кірункамі чэшскай гістарычнай навукі ў галіне даследавання гістарычнай свядомасці. Гэтыя звесткі ў першую чаргу павінны паслужыць асновай для магчымых новых кірункаў распрацоўкі і параўнання тэарэтычных палажэнняў, тэрміналагічных рамак азначэнняў і атрыманых вынікаў у беларускім навуковым асяроддзі. Адначасова дадзены артыкул павінен стаць імпульсам для далейшых навуковых дыскусій у галіне даследавання гістарычнай свядомасці.

Паколькі артыкул мае тэарэтычны характар, то для большай нагляднасці мы падзелім яго на асобныя тэматычныя часткі.

Гістарычная свядомасць у перспектыве яе развіцця

Дэбаты пра гістарычную свядомасць, яе сутнасць і тэрміналогію ў чэшскай гістарыяграфіі дагэтуль сябе тэматычна не вычарпалі. Першыя ўпамінанні і звязаныя з гэтым спробы распрацоўкі праблематыкі можна знайсці ўжо ў 70-я г. мінулага стагоддзя[1]. Нягледзячы на тое, што цэлы шэраг тагачасных аўтараў у сваіх тэкстах ужо ўводзілі ў навуковы зварот паняцце гістарычнай свядомасці і нават працавалі з яго зместам, М. Грох быў адзіным даследчыкам, які не пазбягаў прамой канфрантацыі з тэрміналогіяй гэтага паняцця[2].

Фармулёўку азначэння гістарычнай свядомасці ў Гроха можна падзяліць на некалькі этапаў. Перш за ўсё Грох сыходзіць з дуалізму тэрмінаў гістарычная свядомасць (historické vědomí) і масавая гістарычная свядомасць (historické povědomí). Шырокі спектр рэакцый на мінулае, пачынаючы з элементарных сімвалаў, неўсвядомленых фрагментаў інфармацыі пра мінулае, уяўленняў пра прычынныя ўзаемасувязі і заканчваючы гістарычнымі дактрынамі і схемамі, штодзённа ўваходзіць у свядомасць людзей. Дадзены вобраз мінулага і сучаснасці заснаваны або на непасрэдным асобасным вопыце перажытай падзеі, або апасродкавана — на школьнай і рэлігійнай адукацыі, выхаванні, вуснай традыцыі, літаратуры і г. д. Уся гэтая сукупнасць фрагментарнай інфармацыі адрозніваецца хаатычнасцю і спантаннасцю стаўлення да мінулага. Яна спасцігае перш за ўсё „вонкавы” бок яго развіцця. Таму гэтую фрагментарнасць можна назваць „масавай гістарычнай свядомасцю” на ўзроўні штодзённага вопыту. У сваю чаргу гістарычная свядомасць — яе больш вузкі складнік. Гістарычная свядомасць у гэтай бясформеннай масе выступае адносна самастойным фрагментам рацыянальнага (сапраўднага ці фіктыўнага) спазнання гісторыі, яе ацэнкі і ўсвядомленага стаўлення да мінулага, якое, тым не менш, можа быць вельмі аддаленым ад стаўлення, сфармаванага гістарычнай навукай[3].

Для паўнаты агляду неабходна дадаць, што хоць М. Грох і быў адным з першых даследчыкаў, якія сфармулявалі тэарэтычныя рамкі паняцця гістарычная свядомасць, у чэшскай гістарыяграфіі сустракаюцца і больш раннія спробы рэфлексіі гэтага паняцця. Першыя ўпамінанні пра гістарычную свядомасць належаць Ф. Кутнару (1948). Менавіта гэтыя заўвагі былі пазней перанятыя Грохам у якасці асновы для іх больш кан-крэтнай распрацоўкі на высокім тэарэтычным узроўні. У даследаванні, прысвечаным рознасці кантэкстаў вывучэння „чэшскага адраджэнцкага люду” (český obrozenecký lid), Кутнар з дапамогой аналізу дыскурсу спрабуе вывучыць і апісаць тагачасную масавую штодзённую свядомасць XVIII-XIX ст. За аснову пры гэтым Кутнар бярэ аналіз адлюстравання ў масавай свядомасці надзвычайных гістарычных падзей (войны, рэвалюцыі) і выбітных асобаў.

Менавіта ў гэтай сувязі Кутнар узгадвае пра тое, што ўспрыманне грамадскага жыцця шырокімі пластамі насельніцтва вагаецца паміж двума палюсамі: паміж канкрэтнымі ўражаннямі ад пражытых гістарычных падзей і свабоднай фабуляцыйнай дэфармацыяй фактаў: „У гэтым сэнсе паміж шырокімі масамі насельніцтва і знешнім светам існуе пастаяннае напружанне думкі, пастаяннае ўзаемасупрацьдзеянне, у якім, як у сілавым полі, фармуецца масавае меркаванне пра палітыку і знешні свет”[4].

Праз некалькі гадоў гэтая фармулёўка будзе ўдакладнена М. Грохам. Калі Кутнар гаворыць пра нявызначаную (масавую) свядомасць шырокіх пластоў насельніцтва, то Грох ясна абмяжоўвае яго тэрміналагічныя і часавыя рамкі, пераводзячы гэтае паняцце на ўзровень свядомасці гістарычнай, г. зн. звязанай з мінулым[5]. Паколькі мэта нашага артыкула — апісанне развіцця і сяберэфлексіі гістарычнай свядомасці ў чэшскім навуковым асяроддзі, то неабходна прасочваць усе змены або ўдакладненні тэрміналогіі паняцця. Апрача гэтага, прыведзенае мноства дадзеных азначэнняў неабходнае для параўнання іх з аналагамі ў беларускім навуковым асяроддзі. Таму ў артыкуле мы разглядаем усе азначэнні гістарычнай свядомасці для пераемнасці навуковай работы, магчымасці параўнання, ацэнкі і, не у апошнюю чаргу, для іх далейшага ўдасканалення.

Гістарычную свядомасць, як масавую, так і „вузка-спецыялізаваную”, М. Грох вызначае як «шырокі дыяпазон поглядаў і ўяўленняў, што адлюстроўваюць у грамадскай свядомасці адносіны да мінулага. На адным полюсе знаходзіцца часова і асобасна неасэнсаваная сукупнасць уяўленняў пра тое, што адбылося або змянілася ў мінулым якога-небудзь калектыву (народа, горада, рэгіёна) і адначасова што гэтыя змяненні мелі пэўнае, але ўсё ж да канца не ўяўленае значэнне. На супрацьлеглым полюсе знаходзіцца сума гістарычных ведаў на ўзроўні навуковага спазнання дадзенага перыяду. Паміж гэтымі крайнімі палюсамі знаходзіцца стракатая і разнастайная сукупнасць усведамлення мінулага і адносіны да яго. Чым мацней спазнанне мінулага імкнецца да „ніжняга” краю полюса, тым большая неабходнасць яго тэрміналагічнай сепарацыі ад гістарычнай свядомасці. Таму разглядаю-чы такую сукупнасць уяўленяў пра мінулае, мы будзем гаварыць пра масавую гістарычную свядомасць. Чым больш адносіны да мінулага набліжаюцца да мяжы гістарычнай рэфлексіі, чым дакладней гэтыя адносіны храналагічна сістэматызаваны і персанальна канкрэтызаваны, тым больш упэўнена мы можам гаварыць пра гістарычную свядомасць»[6]. Паміж дадзенымі „палюсамі” існуе, вядома ж, цэлы шэраг пераходных узроўняў.

Прыведзеная тэрміналагічная характарыстыка масавай гістарычнай свядомасці адрозніваецца ад больш ранняй фармулёўкі Гроха, калі гісторык прыярытэтна выкарыстроўваў тэрмін масавая свядомасць для ахопу ўсёй разнастайнасці адносінаў да мінулага, а гістарычнай свядомасці адводзілася роля вузкага складовага фрагмента[7]. З часам Грох прыйшоў да пераканання, што найбольш правільна вылучаць два зыходныя складнікі (ці полюсы) грамадскай свядомасці ў яго гістарычнай плоскасці. Аднак паколькі ў навуковай тэрміналогіі няма падобнага ўніверсальнага і ўсёабдымнага тэрміна для поўнага апісання і ахопу такой палярнасці, то для скарочанага абазначэння гэтай з’явы ў цэлым неабходна выкарыстаць перш за ўсё тэрмін гістарычная свядомасць (але не абстрагуючыся пры гэтым ад яго масавага зместу).

Па меркаванні М. Гроха, аб’ектыўныя крыніцы фар-мавання гістарычнай свядомасці (як навуковай, так і масавай), якія ўяўляюць адначасова метадалагічную базу для гістарычнага даследавання, — гэта школьная сістэма адукацыі (і ў яе рамках геаграфія, літаратура, грамадазнаўства, гісторыя, рэлігійнае выхаванне і інш.), вынікі навукова-даследчай дзейнасці і крытычнай гістарычнай навукі ў форме навуковай літаратуры і яе папулярызацыі ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў публіцыстыцы і журналістыцы. Сярод іншых крыніц гістарычнай свядомасці можна назваць тво-ры з мастацкай апрацоўкай мінулага (гістарычныя апавяданні, паэзія, п’есы, музычныя і іншыя творы), нефармальную перадачу інфармацыі ў рамках сям’і або іншых супольнасцяў і, нарэшце, мабільнасць (г. зн. падарожжы, турпаездкі, звязаныя з наведваннем выдатных мясцін, змяненне месца жыхарства і г. д.)[8].

Паняцце гістарычная свядомасць разглядаецца Грохам перш за ўсё ў кантэксце і часавых рамках нацыянальнага руху. Менавіта тут адбываецца актуалізацыя інтэрпрэтацыі мінулага ў імя нацыянальных інтарэсаў у сучаснасці. Таму адначасова даследчык разглядае гістарычную свядомасць у якасці багатага неўпарадкаванага матэрыялу, з якога прадстаўнікі розных палітычных і іншых груп бяруць грунт для гістарычнага кампанента сваёй ідэалогіі. Гістарычная свядомасць можа мець інтэгравальную функцыю ў працэсе фармавання нацыі. Яе неад’емная частка — гістарычная традыцыя[9]. Аснову гістарычнай традыцыі складае ідэнтыфікацыя з нацыянальным мінулым адначасова са стварэннем і прыняццем калектыўных маральных ацэнак і сістэм каштоўнасцяў[10].

Нацыянальную традыцыю Грох таксама разглядае ў кантэксце XIX ст., г. зн. у кантэксце працэсаў канструкцыі нацыянальнай гісторыі і яе актыўнага выкарыстання ў якасці палітычнага аргумента. Нацыянальная традыцыя — складнік грамадскай свядомасці народа, яна ўключае ў сябе ўсе тыя падзеі і эвалюцыйныя шляхі развіцця нацыянальнай гісторыі, якія сталі часткай гістарычнай свядомасці лідараў нацыянальнага руху, а пазней пры іх актыўным садзейнічанні ўвайшлі у масавую свядомасць шырокіх пластоў грамадства ў якасці крыніцы або сімвала маральных каштоўнасцяў. Нацыянальная супольнасць, а перш за ўсё яе нацыянальна свядомая частка, прыняла і атаясаміла сябе з дадзенымі каштоўнасцямі, якія разглядаліся ў якасці надзённых і асноватворных для самога існавання народа і нацыі. Такім чынам, пэўныя фрагменты ў нацыянальнай традыцыі атрымалі асаблівае значэнне / развіццё у якасці інструмента ідэнтыфікацыі асобнай групы ці ўсёй нацыянальнай супольнасці і перайшлі ў якасці складніка ў нацыянальную ідэалогію.

Адначасова з нацыянальнай традыцыяй у грамадскай свядомасці фармуюцца ці ўжо маюць месца таксама іншыя традыцыі, арыентаваныя на розныя грамадскія групы. Гэта можа быць мясцовая традыцыя, традыцыя пэўнай сацыяльнай групы і г. д. Такія традыцыі не ізаляваны ад нацыянальнай традыцыі і часта, пераплятаючыся, выкарыстоўваюцца для яе дапаўнення. Для чэшскай гістарычнай свядомасці XIX ст. такім характэрным прыкладам выступае спалучэнне нацыянальнай традыцыі з традыцыяй антыфеадальнага пратэсту ці нацыянальнай традыцыі з традыцыяй гусіцтва і г. д.[11].

Мы яшчэ вернемся да зменаў пераваг пэўных традыцый на фоне пераменлівага гістарычнага і часавага кантэксту ў апошнім раздзеле артыкула, які прысвечаны практычным даследаванням чэшскай гістарычнай свядомасці ў яе амаль стогадовай дынаміцы.

Міфы і традыцыі

Традыцыя, праблематыку якой мы часткова закранулі у мінулым раздзеле, бясспрэчна з’яўляецца складнікам гістарычнай свядомасці. Можна таксама пагадзіцца з тым, што асэнсаванне ўласных традыцый — неабходная ўмова фармавання нацыі. Праблематыка традыцыі цесна пераплятаецца з праблематыкай міфа. Якая паміж імі розніца? Ці мэтазгодная ўвогуле такая пастаноўка пытання? Нягледзячы на тое, што некаторыя чэшскія гісторыкі выкарыстоўваюць розныя фармулёўкі міфа і традыцыі, працуюць яны з фактычна аднолькавым зместам гэтых паняццяў[12].

Міфы — гэта не толькі кампанент гістарычнай свядомасці. Міфы, як і сама гістарычная навука, у роўнай ступені фармуюць гістарычную свядомасць і нацыянальную традыцыю. Праблематыцы асэнсавання, а перш за ўсё рэвізіі наяўных міфаў была прысвечана значная ўвага з боку цэлага шэрагу чэшскіх гісторыкаў. Чэшскія даследчыкі бяруцца за рэвізію сваіх гістарычных міфаў з такім запалам, які з цяжкасцю можна знайсці ў замежных калег па гістарычным цэху.

У цэлым можна сцвярджаць, што чым мацней гістарычная свядомасць засноўваецца на навуковым спазнанні, тым менш яна ўстойлівая і тым хутчэй можа прыстасавацца да існага ўзроўню гістарычнай навукі. Чым грунтоўней сувязь з міфамі, тым яна больш стабільная. Што адсюль вынікае? М. Грох, напрыклад, сцвярджае, што такая сітуацыя можа быць да пэўнай ступені выгаднай, хаця, з іншага боку, існуе рызыка таго, што нацыянальная традыцыя будзе не толькі не адпавядаць узроўню гістарычнага спазнання, але і супярэчыць уласным нацыянальным інтарэсам. Іншымі словамі, існуе небяспека зніжэння традыцыі да ўзроўню масавай гістарычнай свядомасці, дзе яна будзе перашкаджаць разуменню сэнсу ўласнай нацыянальнай гісторыі[13].

Тут дарэчы зрабіць кароткую заўвагу з галіны філасофіі гісторыі. З аднаго боку, узнікненне і культывацыя традыцыі — гэта, па сутнасці, прысваенне / асваенне сумеснай прасторы, якая кансалідуе розныя пакаленні, а з другога боку, гэта прыводзіць да адчужэння той жа прасторы ў сэнсе лімітаванай магчымасці яе спазнання. Значыць традыцыя, вядома ж, можа ў выніку сваёй стылізацыі значна спрашчаць разуменне мінулага, але адначасова яна можа перашкаджаць яго разуменню ў кантэксце больш шырокіх узаемасувязяў і абмяжоўваць яго магчымыя інтэрпрэтацыі. Іншымі словамі, прысваеннем традыцыі на сімвалічным узроўні мы „закрываем” магчымасць яе спазнання. Аднак традыцыя — неад’емная частка гістарычнай свядомасці народа, арганічны складнік яго нацыянальнай ідэнтычнасці. Для адказу на пытанне „хто мы?” трэба ведаць свае вытокі, а самыя шырокія пласты насельніцтва сваю гістарычнасць „прысвойваюць” менавіта такой формай прысвойвання традыцыі. Гэтая дыялектыка „адкрыцця” і „адчужэння”, даследаванню якой прысвячае сваю ўвагу Я. Пешкава, — неад’емная частка гістарычнага працэсу у цэлым[14].

Чэшскі гістарычны рэвізіянізм асабліва выразна праявіўся ў 90-я г. мінулага стагоддзя, калі чэшскую гісторую накрыла інтэнсіўная хваля перагляду і рэвізіі ўласных нацыянальных традыцый і міфаў. У гэтай сувязі можна сцвярджаць, што дадзены працэс прывёў да зніжэння значэння рэфлексіі чэшскай нацыянальнай гісторыі ў яе кансалідоўнай ролі фармавання нацыянальнай свядомасці.

Неабходна адрозніваць некалькі ўзроўняў т. зв. „дэканструкцыі” міфа. Мы прапануем адрозніваць паняцці дэміфікацыя і дэміфалагізацыя. Дэміфікацыя азначае, перш за ўсё, дэканструкцыю міфаў, якія з’яўляюцца негістарычнымі падзеямі і маюць нейкае сімвалічнае значэнне. Адзін з самых яркіх прыкладаў такога падыходу ў чэшскім навуковым асяроддзі — праца Д. Трэшціка „Міфы племені чэхаў” (2003), дзе аўтар даследуе „ўстаноўчыя”, г. зн. канстытуявальныя чэшскія міфы пра вытокі першай чэшскай кіроўнай дынастыі Пржэмыславічаў, заснаванне Прагі і г. д.[15]. У аснове метадалогіі гэтага даследавання знаходзіцца рэдукаванне міфічных апавяданняў на ўзровень простай „функцыянальнасці” міфа і параўнанне яго асобных фрагментаў у кантэксце кампарацыі індаеўрапейскай міфалогіі Г. Дзюмезіля. Да такіх „дэміфікацыйных” даследаванняў адносяцца таксама больш раннія працы В. Карбусінскага, які выбраў для свайго „вызваленчага дэмантажу” чэшскіх міфічных апавяданняў шлях структурна-параўнальнага аналізу[16]. Мэтай такога аналізу было прымацаванне стандартнага набору чэшскіх міфічных апавяданняў да рэальных гістарычных падзей у Еўропе і / або прыраўнаванне іх да еўрапейскіх літаратурных узораў.

Дэміфалагізацыя ўяўляе сабой рэвізію папярэдняй ідэалагічна апрацаванай інтэрпрэтацыі пэўнай гістарычнай падзеі, якая часта займае сімвалічнае месца у нацыянальнай гісторыі. У гэтай рэвізіі ёсць некалькі метадалагічных перспектыў. Адна з іх — даследаванне міфаў і сімвалічных падзей у кантэксце перыяду іх актывізацыі і рэактывізацыі і далейшага актыўнага выкарыстання. Для чэшскіх даследчыкаў такім характэрным кантэкстам выступае, як правіла, перыяд чэшскага нацыянальнага руху XIX ст. і яго палітычная палеміка. І. Рак, напрыклад, аналізуе міфы і моманты (падзеі) чэшскай гісторыі ў кантэксце выкарыстання іх чэшскім рухам для гістарычнай, палітычнай і іншай палемікі. Пры гэтым даследчык аналізуе не толькі прычыны ўключэння міфаў у палітычную палеміку, але і апісвае сацыяльныя і палітычныя групы, якія выкарыстоўваюць падобную аргументацыю, яе змяненні з цягам часу і г. д.[17].

Ракурс такой метадалагічнай перспектывы можна змяніць на карысць нейкай канкрэтнай падзеі ці аповеду, якія можна аналізаваць у перспектыве змяненняў і трансфармацыі іх значэння і месца ў гістарычнай палеміцы на працягу пэўнага перыяду часу. Напрыклад, Э. Маур аналізуе пытанні фармавання, дзеяння і грамадскай функцыі гістарычнай свядомасці на канкрэтным прыкладзе трансфармацыі легендарнага вобраза субэтнічнай групы ходаў (Chodové)[18] у чэшскай гісторыі. Асаблівую ўвагу гісторык звяртае на ўзаемасувязь паміж аб’ектыўным гістарычным спазнаннем і сацыяльнымі інтарэсамі, на механізмы фармавання, дзеяння і трансфармацыі гістарычнай традыцыі[19].

Іншая метадалагічная перспектыва адкрываецца пры даследаванні матэрыяльных сімвалаў гістарычных падзей (як правіла, помнікаў). З. Гойда і І. Пакорны, напрыклад, займаюцца аналізам працэсаў узнікнення, змянення, знішчэння або дэмантажу скульптурных кампазіцый і помнікаў у кантэксце чэшскага дыскурсу XIX-XX ст.[20]. Помнікі — грамадскі набытак, матэрыяльны сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці, адначасова яны адлюстроўваюць тагачасны кансэнсус у адносінах да мінулага. З іншага боку, яны заўсёды знаходзяцца ў цэнтры дыскусій пра „правільную” нацыянальную традыцыю і яе не менш „правільную” інтэрпрэтацыю. Таму змяненні калектыўнай памяці можна аналізаваць таксама на прыкладзе такіх яе матэрыяльных „эпіцэнтраў”. У чэшскім выпадку гэта асабліва цікава, паколькі разам з дэмантажом манументаў сацыялістычнага мінулага адбываецца адначасова „рэабілітацыя” помнікаў больш ранняга перыяду (як правіла, звязаных з Першай Чэхаславацкай рэспублікай). Зрэшты, такая тэндэнцыя поўнасцю адпавядае вынікам даследавання масавай гістарычнай свядомасці жыхароў Чэшскай Рэспублікі, праведзенага І. Шубртам. Падрабязней пра гэта мы пагаворым у апошнім раздзеле артыкула.

Пераасэнсаванне ўласных гістарычных міфаў было, несумненна, рэакцыяй на ідэалагізаваную сацыялістычную гістарыяграфію. У той жа час гэта была спроба пераасэнсавання традыцыйных стрэрэатыпаў у ацэнцы міфау, пстарычных падзей і асобаў, якія склаліся ў ХІХ ст. Але ўсё ж галоўным імпульсам павелічэння колькасці такіх публікацый паслужыла відавочна „карыслівае” выкарыстанне ключавых гістарычных падзей і сімвалічных цэнтраў чэшскай гісторыі для легітымізацыі сацыялістычнага рэжыму ў адпаведнасці з ідэалагічным заказам. Самыя яркія прыклады гэтага — несумненна, інтэрпрэтацыі гусіцтва або бітвы на Белай Гары[21].

Працы Ф. Каўкі, прысвечаныя менавіта гэтай праблематыцы, — адзін з першых прыкладаў ідэалагічнай апрацоўкі, магчыма, самага яркага моманту чэшскай гісторыі — паўстання чэшскіх саслоўяў у бітве на Белай Гары, паражэнне якога азначала надыход працяглага „цёмнага” перыяду чэшскай гісторыі[22]. Эпоха „Цемры” (гэтае абазначэнне ўжо само па сабе запазычана з чарговага гістарычнага міфа)[23] характарызавалася рэлігійнымі рэпрэсіямі ў форме гвалтоўнай рэкаталізацыі, масавай эміграцыяй чэшскай інтэлігенцыі і шляхты, стратай палітычнага уплыву Зямель Чэшскай кароны, а перш за ўсё — выцясненнем чэшскай мовы з грамадскага дыскурсу і пачаткам анямечвання. Ідэалагізаванасць даследаванняў Каўкі выяўляецца ў параўнанні падзей вакол Белай Гары з Мюнхенскай змовай. Гэты шаблон вельмі тыповы для камуністычнай прапаганды, якая сустракалася ў публіцыстыцы. Асаблівая ўвага тут звярталася на здраду чэшскай кіроўнай эліты пад час паўстання 1620 г., калі з-за „страху перад народам і яго выступленнямі” яна аддала перавагу пасіўнаму чаканню эфемернай замежнай дапамогі, якая так і не прыйшла. Да прычын паражэння паўстання Каўка адносіць яго „класавую абмежаванасць” і няўцягванне ў яго сялянскіх масаў. „У гэтым сэнсе, — піша Каўка, — асабліва актуальная аналогія з сучаснымі падзеямі праз амаль 300 гадоў, калі ў 1938 г. чэхаславацкая буржуазія, абараняючыся ад нацысцкай агрэсіі падобным (хоць і не поўнасцю ідэнтычным) спосабам, з-за страху перад пагрозай, якая навісла над уласным класавым панаваннем, палічыла за лепшае чакаць ілюзорнай замежнай дапамогі замест умяшальніцтва ўласных народных масаў”[24].

Яшчэ больш выразны прыклад пранікнення ідэалогіі у гістарычную навуку — інтэрпрэтацыя Ф. Каўкам гусіцтва ў яго кнізе „Гусіцкая рэвалюцыйная традыцыя” (1953)[25]. Гусіцтва расцэньваецца Каўкам як сацыяльна-класавая традыцыя, якая чырвонай ніткай праходзіць праз усе перыяды чэшскай гісторыі. Акрамя таго, гусіцтва пераводзіцца гісторыкам у плоскасць барацьбы чэшскага народа з класавым і нацыянальным (г. зн. неславянскім) ворагам. Залішне згадваць пра тое, што непасрэдна самі рэлігійныя матывы гусіцкага руху не разглядаюцца аўтарам як істотныя. Каўка фактычна адаптуе гусіцтва да кожнай наступнай эпохі чэшскай гісторыі, не змяняючы пры гэтым мадэлі яго марксісцка-класавага зместу. Гусіцтва — усёабдымны і ўсёпранікальны феномен класавай барацьбы на працягу далейшай чэшскай гісторыі. Пры гэтым важна ведаць зыходны тэзіс аўтара, у адпаведнасці з якім гусіцтва было не толькі формай выражэння класавай барацьбы працоўных масаў з класам (пераважна неславянскіх) эксплуататараў, але і перш за ўсё рухам нацыянальна-вызваленчым. Пры такім дапушчэнні барацьба гусітаў лёгка сумяшчаецца, напрыклад, з чэшскім нацыянальным рухам ХІХ ст. Зыхо-дзячы са створанай мадэлі, гусіцтва тут прысутнічае ўжо у выглядзе традыцыі нацыянальнага патрыятызму і сацыяльна-вызваленчага бою супраць нямецкай буржуазіі пад час рэвалюцыі 1848 г. і г. д. Гусіцкую традыцыю аўтар заканамерна разглядае таксама ў наступным „перыядзе імперыялізму і І імперыялістычнай сусветнай вайны”, пад час барацьбы з фашызмам і г. д. аж да перамогі гусізму-сацыялізму на момант напісання дадзенай кнігі. Феномен выкарыстання гусіцтва ў якасці аргумента ў палітычнай і іншай палеміцы настолькі шырокі і разнастайны, што заслугоўвае ўвагі ў асобным даследаванні.

Дэканструкцыя міфаў ці гістарычнай традыцыі абазначае дэканструкцыю магчымасці калектыўнай ідэнтыфікацыі з пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў больш шырокім гарызонце ідэнтычнасці. Быць чэхам — значыць трымацца традыцыі св. Вацлава, гусітаў, першай дынастыі Пржэмыславічаў і г. д. Толькі на такім міфічным (правільным) узроўні мы можам знайсці з усім гэтым нейкія агульныя кропкі судакранання (ідэнтычнасць). Даказваючы звычайнасць (г. зн. „не-эсклюзіўнасць”) міфа пра князёўну Лібушэ[26] ў кантэксце параўнальнай тэорыі Дзюмезіля, Д. Трэшцік пазбаўляе міф пра зараджэнне чэшскага племені, заснаванне Прагі, першую дынастыю і іншыя сваёй непаўторнасці і статусу выключнасці. Тут сутыкаюцца адначасова некалькі розных сітуацый: гісторык як даследчык, які павінен прытрымлівацца аб’ектыўнага спазнання, і гісторык як даследчык, які ўсведамляе тое, што яго працы знаходзяць сваё адлюстраванне ў змяненні нацыянальнай ідэнтычнасці ў адносінах да нацыянальнай гісторыі. Пры гэтым гісторык разглядае міфы як „першага ўзроўню”, г. зн. такога, дзе адсутнічаюць якія-небудзь архіўныя сведчанні іх аб’ектыўнага існавання, і міфы, калі можна так сказаць, „другога ўзроўню”, г. зн. рэальныя падзеі, якія з’яўляюцца міфамі, перш за ўсё, з пазіцыі інтэрпрэтацыі нацыянальнай гісторыі.

Ці дарэчныя тут увогуле якія-небудзь маральныя разважанні і пытанні? Рэвізіянізм, як мы ўжо гаварылі, прывёў да зніжэння кансалідацыйнай ролі рэфлексіі чэшскай нацыянальнай гісторыі ў фармаванні нацыянальнай свядомасці. Нягледзячы на тое, што яго праявы можна знайсці перш за ўсё ў публіцыстыцы, характэрныя даследаванні сустракаюцца, як мы ўжо ўпэўніліся, і у сур’ёзнай гістарыяграфіі. У імя ліквідацыі нацыянальных міфаў рэвізіянізм стараецца „дэканструяваць” тыя складнікі нацыянальнай гісторыі, якія ў чэшскай гістарычнай свядомасці традыцыйна выступаюць прадметам нацыянальнага гонару — Рэфармацыя, нацыянальны рух, супраціўленне Габсбургам і г. д. Адначасова гэты рэвізіянізм свядома не шукае новых крыніц паўторнага „канструявання” нацыянальнай ідэнтычнасці.

Магчыма, менавіта тут знаходзіцца ключ да разумення таго пастаяннага павелічэння ў Чэшскай Рэспубліцы колькасці рэспандэнтаў, якія не адчуваюць станоўчых эмоцый у дачыненні да сваёй нацыянальнай гісторыі (пры адказах на такія анкетныя пытанні, як „гонар за нацыянальную гісторыю” і інш.) Гэтыя негатыўныя адносіны да нацыянальнай гісторыі — толькі чэшская асаблівасць ці яны маюць свае аналагі ва ўсіх постсавеціх дзяржавах? І калі так, то ў якой форме?

Традыцыя, вядома ж, часам з’яўляецца стылізаваным і прэпараваным стаўленнем да мінулага, якое спрашчае яго разуменне і абмяжоўвае далейшыя інтэрпрэтацыі. Таму часам ад яе трэба дыстанцыявацца для даследавання гістарычнага кантэксту ўзнікнення, відазмянення і зместу традыцыі. Адначасова неабходна ўлічваць, што пераход ад традыцыі да крытычнай навукі прыво-дзіць да пагрозы страты традыцыі. Таму неабходна знайсці той момант, калі можна „адкрыць” межы той ці іншай традыцыі, замяшчаючы яе аб’ектыўным спазнаннем, і той момант, калі заўчасная адмова ад традыцыі вядзе да яе страты ці негатыўных адносінаў да традыцыі у прынцыпе.

На заканчэнне гэтага раздзела трэба дадаць, што кожнае з прыведзеных даследаванняў суправаджалі бурныя дыскусіі, якія часта пераходзілі рамкі аб’ектыўнай навуковасці. Дэміфікацыя / дэміфалагізацыя, вядома ж, зніжае эмацыйнае напружанне міфа, але адначасова ляжыць у аснове стварэння новага міфа, і зусім не абавязкова ідэалагічнага. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра селектыўны выбар крыніц гістарычнага даследавання, які можа ўскосна адлюстроўваць асобу самога даследчыка (асабістыя сімпатыі і антыпатыі, вопыт і г. д.). Міфалагізацыя тут будзе непазбежна прысутнічаць у выбары фактаў і насіць прыхаваны характар.

Спрэчка пра сэнс чэшскай гісторыі

Неад’емная частка чэшскай гістарычнай свядомасці і чэшскай гістарычнай традыцыі — так званая спрэчка пра сэнс чэшскай гісторыі. Праблематыка сэнсу чэшскай гісторыі на працягу 150 гадоў нязменна прысутнічае ў дыскусіях мноства чэшскіх даследчыкаў.

Спрэчка пра сэнс чэшскай гісторыі ўзнікла яшчэ у пачатку мінулага стагоддзя. Новы інтэнсіўны віток свайго развіцця яна атрымала на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў таго ж стагоддзя. Дыскусіі пра сэнс уласнай гісторыі вельмі характэрныя для чэшскай гістарычнай навукі. У гэтай сувязі М. Грох адзначае, што не ведае „іншага такога еўрапейскага народа, які б так рашуча, грунтоўна і ўпарта разбіраў пытанне сэнсу ўласнай гісторыі”[27].

Па меркаванні Гроха, інтэнсіўнасць і пільнасць такой увагі да сэнсу нацыянальнай гісторыі і ў пэўным сэнсе таксама да сэнсу самога нацыянальнага існавання была абумоўлена адразу некалькімі прычынамі. Па-першае, само чэшскае нацыянальнае існаванне не было нечым самім па сабе зразумелым. Яму папярэднічаў доўгі шлях нацыянальнага развіцця. Да гэтага адчування далучалася пачуццё ўяўнага ці сапраўднага крызісу тагачаснай чэшскай нацыянальнай супольнасці. Таму такія ідэйныя імпульсы звярталіся ў будучае ў пошуках сэнсу і сутнасці свайго цяперашняга і будучага існавання ў гісторыі. Пры гэтым шукаліся тыя каштоўнасці, якія б маглі легітымізаваць палітычную дзейнасць, нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычныя правы, на якіх маглі засноўвацца сучаснасць і стварацца будучае чэшскай нацыі. Па-другое, не існавала кансэнсусу меркаванняў у ацэнцы ключавых падзей чэшскай гісторыі (гусіцтва, нацыянальнае адраджэнне, бітва на Белай Гары і інш.).

Несумненна, спрэчка пра сэнс чэшскай гісторыі, — складнік чэшскай гістарычнай свядомасці, паколькі безумоўна ўваходзіць у мяжы яго „сілавога поля”. Гэтая дыскусія, вядома, знаходзіцца на тым крайнім полюсе гістарычнай свядомасці, які прадстаўляе гістарычную навуку. Тым не менш, нельга адмаўляць, што як ускосна, так і непасрэдна яна ўплывае і на масавую гістарычную свядомасць. На працягу амаль паўтара стагоддзяў у Чэхіі такая дыскусія праходзіла на ўзроўні аб’ектыўнай гістарыяграфіі і філасофіі і адначасова вялася ў публіцыстыцы. Разважанні ці, хутчэй, палеміку пра сэнс чэшскай гісторыі можна знайсці як у працах Я. Патачкі, Т. Г. Масарыка, М. Кундэры або В. Гаўла, так і ў больш позніх дакументах Хартыі 77 (напр. № 11/84 „Права на гісторыю” і інш.), у далейшай самвыдатаўскай дыскусіі пра іх змест і іншых крытычных эсэ. Нягледзячы на розніцу ў часе, больш познія дыскусіі працягваюць палеміку у рамках дыялогу з папярэднімі суразмоўцамі. Уплыў, які аказвала гэтая „высокая” філасофска-гістарычная дыскусія на масавую гістарычную свядомасць, вядома, немагчыма адмаўляць. З іншага боку, узровень такога „ўздзеяння” немагчыма канкрэтна „замераць”. З некаторы дапушчэннем такую сітуацыю можна прыраўняць да ўзаемадзеяння высокай і масавай культуры ў Сярэднявеччы, хоць у адрозненне ад Сярэднявечча сёння мы маем распрацаваную метадалогію і ясныя крыніцы даследавання. Да гэтага ўзаемадзеяння мы яшчэ вернемся пры аналізе змяненняў масавай гістарычнай свядомасці у апошнім радзеле артыкула. Тым не менш, аналізуючы чэшскую гістарычную свядомасць, мы павінны разгледзець гэтую спрэчку ў больш шырокім кантэксце.

Спрэчку пра сэнс чэшскай гісторыі, якая доўжыцца на працягу стагоддзя, нельга апісаць поўнасцю, бо яна з’яўляецца прадметам самастойнага даследавання[28]. У чэшскай гістарыяграфіі яе прынята падзяляць на два перыяды: з 1895 да 1938 і з 1939 да 1989 г.

Першапачаткова палеміка ў асяроддзі чэшскіх інтэлектуалаў адлюстроўвала рэакцыю на кнігу Т. Г. Масарыка „Чэшскае пытанне” (1895) (адсюль скарочаная назва пытання пра сэнс чэшскай гісторыі як „чэшскае пытанне”). Сэнс чэшскай гісторыі, па меркаванні Масарыка, — свядомая і актыўная рэалізацыя яе гуманістычна-рэлігійнага паслання. Масарык падкрэслівае ўнутранае адзінства чэшскай гісторыі, заснаванае на гусіцтве і гуманізме чэшскіх братоў. Пазней гэтая палеміка, якая закранала філасофію гісторыі і палітыку, перамясцілася ў галіну метадалогіі гісторыі, дзе галоўнымі яе ўдзельнікамі сталі ўжо акадэмічныя гісторыкі. У цэнтры дыскусіі апынуліся пытанні метадалогіі, тэорыі і практыкі гістарычнага спазнання, навуковасці працы гісторыка, аб’ектыўнасці гістарычных фактаў і асобных падзей чэшскай гісторыі.

Калі на працягу першага перыяду спрэчкі пра сэнс чэшскай гісторыі можна ясна абмежаваць кола пытанняў і палемікі, якія датычыцца перыядызацыі, палітычных правоў, нацыянальных інтарэсаў і маральнага паслання чэшскай гісторыі, то на працягу наступнага перыяду чэшскай спрэчкі такога яснага раздзялення не існуе. Акрамя непасрэдна самога тэматычнага перапляцення пытанняў, такой сітуацыі паспрыяў працяглы перыяд т. зв. нармалізацыі[29], адсутнасць неідэалагізаванай гісторыі, частыя і рэзкія сацыяльныя змены і г. д. Галоўнымі тэмамі „чэшскага пытання” становяцца палітычная і культурная накіраванасць чэшскай гісторыі, яе сэнс і нацыянальная ідэнтычнасць (сюды адносіцца, напрыклад, палеміка паміж В. Гаўлам, М. Кундэрам, Л. Новым і іншымі інтэлектуаламі, якая праходзіла на старонках самвыдату ў 1968-69 г., і інш.).

З палемікай, якая суправаджала спрэчку пра сэнс чэшскай гісторыі, а перш за ўсё пра сэнс нацыянальных традыцый, асобных гістарычных падзей і гістарычнай пераемнасці, звязана ўзнікненне т. зв. сімвалічных цэнтраў чэшскай гісторыі, ці сімвалічных цэнтраў чэшскай культурнай, палітычнай і гістарычнай памяці. Сімвалічныя цэнтры ўяўляюць сабой некалькі адносна стабільных і гістарычна аргументаваных вобразаў чэшскай ідэнтычнасці, сукупнасці ідэй і спрошчаных перспектыў тлумачэння палітычнай і культурнай гісторыі народа[30]. Сімвалічныя цэнтры структуруюць розныя формы чэшскай ідэалогіі і палітыкі і адначасова — на працягу ходу гісторыі ці змены рэжымаў — фармуюць гістарычныя традыцыі, а таксама актыўна ўплываюць на гістарычную свядомасць. На больш шырокім узроўні гістарычнай свядомасці яны выяўляюць сябе не толькі ў журналістыцы, але і ва ўплыве, які яны аказваюць на розныя праявы грамадскага жыцця, гістарычную палітыку і палітычную культуру. У гэтым сэнсе сімвалічныя цэнтры фармуюць пэўныя мадэлі адносінаў і ацэнкі палітычных аб’ектаў і падзей, культурныя стэрэатыпы і аўтастэрэатыпы, ацэначныя меркаванні, ментальныя во-бразы сучаснасці, забабоны і г. д.[31].

Духоўны „змест” гэтых цэнтраў заўсёды актуальны і „перажывае” нават той канкрэтны гістарычны перыяд / школу, пры якіх ён аказаўся ўцягнутым у вір сімвалічнага цэнтра (г. зн. быў актыўна дыскутаваны). Гэтая актуальнасць не звязана з недастатковай распрацоўкай якога-небудзь пытання з сімвалічнага эпіцэнтра, а, перш за ўсё, адлюстроўвае яго дамінантнае становішча ў полі гісторыі. Унутраны змест сімвалічнага цэнтра заўсёды чуйна рэагуе на сваю перадачу, хутка палітызуецца, становіцца прадметам ідэалагічных канфрантацый і часта выкарыстоўваецца для гісторыка-ідэалагічнай легітымацыі тагачаснай палітыкі ці рэжыму. Адзін з самых выразных прыкладаў сімвалічных цэнтраў чэшскай гісторыі — гэта, вядома, гусіцтва, пра значэнне якога і цяпер вядзецца многа дыскусій. Прыклад яго „падгонкі” пад камуністычную ідэалогію мы апісвалі вышэй.

Трапляючы ў эпіцэнтр гістарычнай свядомасці, гістарычныя падзеі, асобы і іх паводзіны набываюць асаб-лівае значэнне. Таму відавочна, што пры аналізе і даследаванні зместу сімвалічнага цэнтра мы пакідаем акадэмічную плоскасць гісторыі ці гістарыяграфіі (г. зн. метадалогіі спазнання і г. д.) і апынаемся ў плоскасці „прыкладной” гісторыі, адлюстраванне якой можна знай-сці ў масавай свядомасці.

Адметная рыса саміх сімвалічных цэнтраў (г. зн. са-мога іх існавання, іх знешніх рамак) — іх стабільнасць. Асаблівую яснасць гэтае сцверджанне набывае ў тым выпадку, калі мы разам з М. Гавелкам пагодзімся з тым, што „зместам” сімвалічнага цэнтра могуць быць не толькі канкрэтныя гістарычныя падзеі, але і асобныя тэматычныя галіны такіх актуальных пытанняў, як, напрыклад, „хто мы?” (праблема нацыянальнай ідэнтычнасці), „якія мы?” (спробы вызначыць нацыянальны характар і ментальнасць нацыі), „дзе наш дом?” (месца чэхаў у Еўропе) і г. д. Значэнне сімвалічных цэнтраў асабліва ярка праяўляецца ў пераломныя моманты чэшскай гісторыі. Яшчэ адна характэрная рыса, ці адметнасць сімвалічных цэнтраў — іх пастаянная адкрытасць для новых інтэрпрэтацый і зместаў.

Ці можам мы ідэнтыфікаваць падобныя сімвалічныя цэнтры ў беларускай гістарычнай традыцыі? Ці з’яўляюцца яны структурнымі аналагамі чэшскіх аўтараў? Якія „ачагі” гістарычнай палемікі аказваюць уплыў на гістарычную свядомасць у Беларусі? Па нашым меркаванні, гэтая праблематыка чакае сваёй распрацоўкі.

Гістарычная свядомасць і яе праяўленні сёння

Тэматычную распрацоўку праблемы гістарычнай свядомасці сёння можна знайсці перш за ўсё ў працах І. Шубрта і М. Гроха. Кожны з гэтых даследчыкаў прапаноўвае ўласную інтэрпрэтацыю дадзенага паняцця і даследуе яго ў розных кантэкстах і ўзаемасувязях.

Па меркаванні І. Шубрта, гістарычная свядомасць — гэта не толькі комплекс ведаў, уражанняў і ўяўленняў пра мінулае, але, перш за ўсё, гэта ўсведамленне пэўных узаемасувязяў (пераемнасці, перарванасці і змяненні) паміж мінулым, якое захоўваецца ў калектыўнай памяці, і будучым. Гістарычная свядомасць фармуе адносіны да мінулага і да будучага. У сваіх працах Шубрт сыходзіць з таго дапушчэння, што гістарычная свядомасць пэўным спосабам структуравана, а яе структуру можна тэарэтычна ідэнтыфікаваць і прааналізаваць механізмы яе дзеяння[32].

Тут дарэчы вызначыць найноўшыя змяненні самой тэрміналогіі паняцця гістарычная свядомасць. Канцэпцыі М. Гроха на працягу доўгага часу былі вызначальнымі для чэшскай гістарыяграфіі. Канцэпцыя І. Шубрта ў гэтым сэнсе пераломная. І. Шубрт і ўцягнутыя у арбіту яго ўплыву даследчыкі грунтуюцца на тэорыях П. Нара, Я. Асмана і М. Хальбвакса.

Па меркаванні Шубрта, гістарычная свядомасць складаецца з чатырох кампанентаў. Гэтыя кампаненты — гістарычны вопыт (асабіста перажыты ці перададзены ў інтэрперсанальным кантэксце), ідэалогія (асабліва ідэа-логія дзяржаўная, паколькі дзяржавы і іх рэжымы выка-рыстоўваюць ідэалагічную інтэрпрэтацыю гісторыі і гістарычную аргументацыю для сваёй легітымацыі), веды, прадукаваныя гістарыяграфіяй і гістарычнай навукай, і нарэшце калектыўная памяць. Разам з гэтымі асноўнымі кампанентамі, галіны якіх часта размытыя і пакрываюць адна адну, існуюць і іншыя ўплывы, як, напрыклад, уплыў культуры, г. зн. уплыў сям’і, рэлігіі, мастацтва, школы або сродкаў масавай інфармацыі. Іх уздзеянне можна аднесці да вышэйзгаданых чатырох кампанентаў, паколькі пры дапамозе іх распаўсюджваюцца веды, якія маюць характар перажытага гістарычнага вопыту, ідэ-алогіі, спецыяльных ці навуковых ведаў і г. д.

Дзяржаўная ідэалогія займае асаблівае месца ў фар-маванні гістарычнай свядомасці. Згодна з П. Бурдзье, інструментамі „сімвалічнай улады” і „сімвалічнага гвалту” выступаюць школьная сістэма адукацыі і абавязковая дзяржаўная адукацыя. Менавіта так дзяржава ўнушае сваім грамадзянам агульныя формы і катэгорыі ўспрымання і мыслення, сацыяльныя рамкі разумення і структуры спазнання, чым стварае ўмовы для пэўнай зладжанасці іх звычаяў (ментальных структур), што, у сваю чаргу, з’яўляецца ўмовай дасягнення спецыфічнага тыпу грамадскага кансэнсусу[33]. Тым самым дзяржава да-памагае сфармаваць ідэнтычнасць або так званы нацыянальны характар.

У сваёй працы Шубрт сумяшчае вызначэнне гістарычнай свядомасці з тэарэтычнай мадэллю амерыканскага сацыёлага Т. Парсанса. Для легітымнасці такога пераводу паняцця гістарычная свядомасць у рамкі мадэлі Парсанса Шубрт робіць першапачатковае дапуш-чэнне, што гістарычную свядомасць можна ўспрымаць як сацыяльную сістэму, узнаўленне якой залежыць, згодна з Парсансам, ад рэалізацыі чатырох асноўных функцый: адаптацыі (А), дасягнення мэтаў (G), інтэграцыі (I) і, нарэшце, захавання латэнтных культурных узораў (L) (што і ёсць зместам арыгінальнай мадэлі Парсанса AGIL[34]). У нашым выпадку функцыю (A) даследчык прыроўнівае да перажытага гістарычнага вопыту, функцыю (G) — да ідэалагічнай інтэрпрэтацыі гісторыі, (I) — да навуковага гістарычнага спазнання, а (L) — да калектыўнай памя-ці. Такім чынам, калектыўная памяць паводле гэтай інтэрпрэтацыі займае толькі падпарадкаваную пазіцыю ў сістэме гістарычнай свядомасці[35].

Такая сістэмная дыферэнцыяцыя адбываецца ўнутры асобных субсістэм і таксама мае характар схематыкі A^IL. Прымяненне схемы AGIL да кампанента калектыўнай памяці можа выглядаць наступным чынам: A можна раз-глядаць як рэканструкцыю і актуалізацыю памяці, G — вызначэнне дамінантаў памяці, I — канструкцыі „сацыяльных рамак памяці” і L — перадача традыцый. AGIL ідэалагічнай сістэмы можна ўявіць зыходзячы з агульнавядомага дапушчэння пра чатыры функцыі ідэалогіі: А можна разглядаць як ідэалагічны выклад грамадскіх падзей, G — устаноўка крытэрыяў ацэнкі мінулых і будучых падзей („добрыя”, „дрэнныя”, „прымальныя”, „непрымальныя” і г. д.), I — свядомасць супольнасці, якая звязвае прыхільнікаў ідэалогіі з пэўным калектыўным суб’ектам і яго праграмай, і, нарэшце, L — захаванне, узнаўленне і абарона асноўных ідэалагічных прынцыпаў у рамках ідэалагічнай палемікі, прапаганды, адукацыйнага і медыйнага ўздзеяння[36].

Зыходзячы з тэорыі Шубрта, М. Грох перагледзеў абодва папярэднія тэрміналагічныя азначэнні гістарычнай свядомасці. Па меркаванні М. Гроха, для зразумення сутнасці такой складанай з’явы, як гістарычная свядомасць, недастаткова яе дзялення на два ўзроўні (г. зн. на ўзровень крытычнай навуковай рэфлексіі і ўзровень масавай гістарычнай свядомасці). Таму да двух узроўняў трэба дадаць трэці. Пры гэтым першым — элементарным, але разам з тым і найбольш цяжка спазнавальным узроўнем гістарычнай свядомасці — застаецца ўзровень масавай гістарычнай свядомасці на ўзроўні штодзённасці. Інфармацыя, якая знаходзіцца на гэтым узроўні, можа быць пры збегу пэўных абставінаў актывізавана і змешчана ў пэўны кантэкст (пры гэтым неістотна, ці сапраўды ён адпавядае ёй па сутнасці) і такім чынам яна можа стаць часткай гістарычнай свядомасці і / або служыць „субстратам” для фармавання калектыўнай памяці пра пэўную падзею. Мноства ўяўленняў пра мінулае не статычнае, а заўсёды дынамічнае. Адначасова тут прысутнічае бясконцае мноства патэнцыйнага матэрыялу для актуалізацыі. Таму немагчыма загадзя прадбачыць, ці дасягне актуалізоўнае намаганне поспеху.

Другі ўзровень — гістарычная свядомасць, якая складаецца з чатырох кампанентаў (тут відавочны ўплыў тэорыі І. Шубрта). Тым не менш, чацвёрты кампанент, па меркаванні Гроха, — гэта не калектыўная памяць, а тая сукупнасць фактараў, якія І. Шубрт называе „астатнімі ўплывамі”, г. зн. культура (школьная адукацыя, беле-трыстыка, масмедыя і г. д.). Пры гэтым Грох лічыць, што менавіта тэрмін „культура” найбольш адэкватны для такога азначэння. Сама ж калектыўная памяць разгля-даецца Грохам у якасці самастойнага трэцяга ўзроўню гістарычнай свядомасці, па меркаванні даследчыка, гэта самая важная форма актуалізацыі гістарычнай свядомасці і яе грамадскай функцыі[37].

Пад калектыўнай памяццю М. Грох разумее акту-алізаваныя, вербалізаваныя і звычайна інстытуцыяналізаваныя пазіцыі (часткі або складнікі), якія з усёй сукупнасці, з цэлага „аб’екта” гістарычнай свядомасці выбіраюць пэўны фрагмент мінулых падзей.

Гэты выбар абумоўлены імкненнем дасягнуць пэўных мэтаў у сучаснасці, і таму трэба мець на ўвазе, што гэты выбар можа насіць маніпуляцыйны характар. Ці можа ўвогуле калектыўная памяць перажыць гэтую бягучую патрэбу актуалізацыі? Па меркаванні Гроха, калектыўная памяць слабее або змяняецца разам са змяненнямі палітычных патрэбаў. Такім чынам, памяць — кароткатэрміновае „запазычанне”, а яе змест можа вяртацца ў гістарычную свядомасць, складнікам якой гэты змест і быў / ёсць.

Іншымі словамі, гістарычная памяць (індывідуальная ці калектыўная) уяўляе сабой тую частку гістарычнай свядомасці, якая вербалізавана (няхай нават і нязначна) і з’яўляецца часткай дыскурсу. Гэта больш-менш зразумела сфармуляваная культурная канструкцыя. Дзякуючы таму, што гістарычная памяць выражана словамі і часам можа быць нават лакалізавана, яе можна даследаваць як у статыцы, так і ў дынаміцы змянення.

Пасля тэарэтычнай часткі даследавання гістарычнай свядомасці можна перайсці да адлюстраваня яе кан-крэтных праяўленняў у чэшскім грамадстве. За такімі дадзенымі тут дарэчы звярнуцца да І. Шубрта і яго даследчага калектыву[38].

Праблематыка гістарычнай свядомасці ў Чэхіі сёння вельмі актуальная. Яна звязана з праблемай нацыянальнай ідэнтычнасці і закранае шэраг пытанняў, якія датычацца як унутрыпалітычнай чэшскай сітуацыі, так і міжнароднай палітыкі. Вывучэнне адносін чэшскага насельніцтва да свайго мінулага і нацыянальнай гісторыі вельмі актуальнае не толькі з пазіцыі палемікі пра пасляваенную гісторыю і калектыўную памяць, але і з пазіцыі месца Чэхіі ў Еўропе.

На нашу думку, асаблівую цікавасць уяўляе мэта даследавання калектыву Шубрта, якая заключаецца у даследаванні і апісанні настрояў чэшскага грамадства, што суправаджаюць пераход ад камуністычна-сацыялістычнай мадэлі да мадэлі новага тыпу, звязанай з новымі гаспадарчымі, палітычнымі, грамадскімі і іншымі пераменамі пасля „аксамітавай рэвалюцыі” у 1989 г. Гэтае даследаванне цікавае перш за ўсё тым, што пры правядзенні аналагічных даследаванняў у Беларусі яно дае магчымасць параўнання іх вынікаў з чэшскімі. Агульнымі тэрміналагічнымі рамкамі, які аб’ядноўваюць дадзены праект, з’яўляюцца канцэпцыі гістарычнай свядомасці і калектыўнай памяці. Галоўная мэта праекта — даследаванне сучаснага стану гістарычнай свядомасці насельніцтва Чэшскай Рэспублікі. Адначасова з гэтым у праекце разглядаюцца і больш раннія даследаванні з 1946, 1968 і 1989 г., што дазвале стварыць найбольш поўны вобраз гістарычнай свядомасці ў перспектыве чэшскай гісторыі.

У рамках артыкула, вядома ж, немагчыма выкласці вынікі гэтага даследавання ў іх поўным аб’ёме. Тым не менш, некаторыя яго аспекты, якія датычацца нацыянальнай гісторыі, падаюцца нам асабліва цікавымі (не у апошнюю чаргу ўлічваючы магчымасць іх патэнцыйнага параўнання з беларускімі даледаваннямі). Самыя яркія прыклады, якія ілюструюць змяненні гістарычнага фону, — згаданае раней гусіцтва і часы праўлення імператара Карла IV. На гэтых прыкладах мы пераканаемся на практыцы, што ўнутраны змест калектыўнай памяці не статычны. Яго характэрная рыса — селекцыйнасць выбару і дынамічнасць.

Шубрт і яго калектыў аналізуюць вынікі свайго даследавання ў шырокім кантэксце палітычных, эканамічных, культурных і іншых узаемасувязяў. Змяненні гістарычнай свядомасці звязваюцца Шубртам са змяненнямі грамадскага дыскурсу і са змяненнямі палітычных, эканамічных і іншых трэндаў, характэрных для пэўнага перыяду часу. Вынікі даследавання сведчаць, што гістарычная свядомасць імкнецца да зменаў, якія праяўляюцца ў змяненнях ацэнкі сваёй (нацыянальнай) гісторыі з боку грамадскасці. Ацэнка гісторыі адбываецца заўсёды ў пэўным часавым кантэксце. Таму перавага, аддадзеная якім-небудзь канкрэтным гістарычным падзеям і прысуджэнне ім большага ці меншага значэння (актуальнасці ў адносінах да сённяшняга дня) залежыць ад таго, ці сімвалізуюць гэтыя падзеі актуальны ідэал або каштоўнасць, якія маюць значэнне для грамадства ў кантэксце яго часу.

З усёй шкалы адносна стабільных у сваёй ацэнцы гістарычных тэм (напрыклад, праўленне Карла IV, нацы-янальнае адраджэнне, часы св. Вацлава і інш.) асабліва вылучаецца супярэчлівы перыяд гусіцтва. Гусіцтва было самым папулярным і высока ацэненым перыядам у першыя гады пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, а менавіта такія ацэнкі яно атрымала ў даследаванні грамадскага меркавання ў 1946 г. Рэтраспектыўная інтэрпрэтацыя гэтых дадзеных без якога-небудзь іх больш глыбокага аналізу, вядома ж, умоўная. Тым не менш, складваецца ўражанне, што пакаленню, якое перажыло Мюнхенскую змову і Другую сусветную, імпанаваў той перыяд чэшскай гісторыі, у якім чэхі выявілі сваю сілу і адвагу. Зрэшты, як мы ўжо пераканаліся, дыскусія пра значэнне гусіцтва не толькі праходзіць чырвонай ніткай праз усю чэшскую гістарыяграфію на працягу стагоддзяў, але і выступае складнікам гістарычнай свядомасці на ўсіх яе узроўнях. Такую ж высокую ацэнку гусіцтва атрымала па выніках даследавання гістарычнай свядомасці у 1968 г. (другое месца заняў перыяд існавання Першай Чэхаславацкай рэспублікі (1918-1939), пазітыўныя бакі якога сталі асабліва відавочнымі з перспектывы гадоў, прысвечаных „будаўніцтву сацыялізму”)[39]. У далейшым гусіцтва ўжо не будзе займаць такія высокія месцы ў рэйтынгу пераваг. У больш позніх даследаваннях гусіцтва саступае свае пазіцыі перыяду праўлення імператара Карла IV.

Змяненні значэння і ацэнкі гусіцтва ў такім кантэксце цалкам заканамерныя. Тыя палемічныя ваганні ў яго ацэнках і звязаныя з гэтым змяненні яго інтэрпрэтацыі заканамерна адлюстроўваюцца ў выніках даследаванняў гістарычнай свядомасці чэшскага насельніцтва, якія праводзіліся ў розныя перыяды часу. У адрозненне ад гэтага перыяд праўлення імператара Карла IV адрозніваецца адноснай стабільнасцю ў сваіх ацэнках. Цікавыя дадзеныя былі атрыманы ў выніку даследавання 1992 г. (гэты год папярэднічаў распаду Чэхаславакіі). Той факт, што ў 1992 г. жыхары Чэхіі найбольш пазі-тыўна ацэньвалі менавіта перыяд праўлення Карла IV, а не перыяд Першай Чэхаславацкай рэспублікі, як у 1968 г., можна да пэўнай ступені растлумачыць раздзяленнем (фактычна распадам) Чэхаславакіі, якое адбывалася ў той момант, і пэўнай дыскрэдытацыяй канцэпцыі „чэхаславакізму”, аўтарам якой быў заснавальнік і першы прэзідэнт Першай рэспублікі Т. Г. Масарык. У адрозненне ад гэтага праўленне Карла IV было ў 90-я г. у вачах грамадскасці сімвалам таго часу, калі Чэхія іграла значную ролю ў еўрапейскай гісторыі. Таму не выпадкова, што працэсы трансфармацыі, якія адбываліся ў тагачасным посткамуністычным грамадстве пад лозунгам „вяртання ў Еўропу”, вялі да павышэння сімпатый у адносінах менавіта да гэтага ярка выражанага праеўрапейскага перыяду чэшскай гісторыі[40].

Агульныя вынікі даследавання, праведзенага І. Шубртам, сведчаць пра тое, што адносіны чэшскай грамадскасці да сваёй гісторы і яе ацэнка на працягу апошніх дзесяцігоддзяў (2001-2009) застаюцца адносна стабільнымі. На першым месцы з вялікім адрывам заўсёды знаходзіцца перыяд праўлення Карла IV, Першая рэспубліка, нацыянальнае адраджэнне і, нарэшце, гусіцтва. Можна сказаць, што гэтыя перыяды прысутнічаюць у выніках кожнага даследавання, тым не менш, іх паслядоўнасць заўсёды мяняецца.

Такія змяненні гістарычных пераваг даюць падставу для спробы іх інтэрпрэтацыі. Некаторае святло тут можа праліць гіпотэза, пра якую мы ўжо згадвалі ў артыкуле раней, г. зн. гіпотэза пра тое, што шырокая грамадскасць заўсёды ацэньвае гісторыю ў ракурсе свайго часу і падымае з яе глыбінь перш за ўсё тыя падзеі, якія сімвалізуюць актуальны ідэал або каштоўнасць, да дасягнення якіх дадзенае грамадства імкнецца. Напрыклад, для пасляваеннага часу характэрны ідэал — гусіцтва, якое ўяўляе сабой сімвал баявой доблесці чэхаў і волі да пабудовы новага справядлівага грамадства, у 1968 г. гэта ўпор на свабоду і дэмакратыю, сімвалізаваныя Першай Чэхаславацкай рэспублікай і г. д. Пасля 1989 г. на першае месца трапляе чэшская еўрапейскасць, звязаная з поспехамі міжнароднай палітыкі Карла IV і г. д.

У выніках па пытаннях пра найболш значную гістарычную асобу таксама назіраецца значная адпаведнасць з вынікамі ацэнак гістарычных перыядаў. Самыя папулярныя, незалежна ад часу правядзення даследавання, асобы — Карл IV, Томаш Гарыг Масарык, Ян Гус, Іржы з Падэбрад, Ян Амос Коменскі, Францішак Палацкі і інш. Цікава, што па выніках даследавання ў спісе найбольш значных гістарычных асобаў практычна адсутнічаюць жанчыны. У якасці сімвалічных мясцін памяці, г. зн. месцаў, якія сімвалізуюць для апытаных рэспандэнтаў чэшскае мінулае, часцей за ўсё называліся Прага ці некаторыя з пражскіх помнікаў (храм Св. Віта, Старамесцкая ратуша, Пражскі Град і інш.). Далей сярод сімвалічных месцаў ішлі гара Ржып і Карлштэйн. Калі ж мы не будзем разглядаць „месца” памяці ў прамым сэнсе гэтага слова, то сімваламі чэшскай гісторыі для рэспандэнтаў з’яўляюцца чэшскія каралеўскія інсігніі і Карлаў універсітэт[41].

Пытанні з палемікі пра сэнс чэшскай гісторыі або пытанні „хто мы?”, „дзе наш дом?” сімвалічных цэнтраў таксама адлюстроўваюцца на ўзроўні масавай гістарычнай свядомасці, якую даследаваў І. Шубрт. Пытанне пра тое, дзе павінна знаходзіцца Чэшская Рэспубліка, мела на ўвазе і ўтрымлівала ў сабе геаграфічныя, палітычныя і гістарычныя аспекты. І нават калі ўдзельнікі палемікі пра сэнс чэшскай гісторыі на яе, калі можна так сказаць, больш шырокім узроўні не былі поўнасцю аднадушнымі ў сваіх адказах, то, нягледзячы на гэта ўсё, пераважала меркаванне, што Чэхія разам са Славакіяй, Аўстрыяй, Польшчай і Венгрыяй (г. зн. дзяржавамі былой Аўстра-Венгрыі) адносіцца да рэгіёна Цэнтральнай Еўропы. Насуперак значнаму нежаданню прыняцця ідэнтычнасці ўсходнееўрапейцаў значная частка рэспандэнтаў адносіць сябе да славян. Разам з падабенствам моў чэхаў з астатнімі славянамі аб’ядноўвае, па меркаванні рэспандэнтаў, агульная ментальнасць, знешнасць і традыцыі. Самыя блізкія, вядома ж, славакі.

Тым не менш, адносіны апытаных да Еўрапейскага саюза неадназначныя, а з еўрапейскаю ідэнтычнасцю атаясамлівае сябе толькі нязначная частка рэспандэнтаў, якія адчуваюць сябе перш за ўсё чэхамі і толькі потым еўрапейцамі, або „чэхамі ў Еўропе”[42].

Нягледзячы на тое, што чэшская гістарыяграфія і гісторыя ў цэлым маюць свае асаблівасці, з сітуацыяй у Беларусі іх збліжае шэраг агульных фактараў. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра супольнасці посткамуністычнай прасторы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, пра агульныя тэндэнцыі ў змяненнях і трансфармацыі гістарычнай свядомасці, пра агульныя множнікі гэтай трансфармацыі і пра самі кантэксты змянення гістарычнай свядомасці, звязаныя, у сваю чаргу, са змяненнямі палітычнай сітуацыі (канфлікты, падзеі), ростам уплыву сродкаў масавай інфармацыі і г. д.

Таму галоўная мэта дадзенага артыкула — не агляд і пералічэнне тэндэнцый чэшскай гістарыяграфіі або чэшскай сацыялогіі ў перспектыве іх развіцця, а, перш за ўсё, азнаямленне беларускага навукоўца з тэарэтычнымі рамкамі паняцця гістарычная свядомасць, іх змя-неннямі і множнасцю яго інтэрпрэтацый, а таксама з сённяшнім станам і праблематыкай чэшскіх гістарычных даследаванняў, у тым ліку з іх метадалагічным аспектам. Артыкул набліжае новую тэарэтычную прастору для вывучэння і параўнання падобных тэндэнцый у іншых дзяржавах посткамуністычнага блока, і перш за ўсё — у Беларусі. Адначасова мэта артыкула — даць платформу для далейшых дыскусій, а таксама імпульс для пачатку падобных даследаванняў або даследчых праектаў у Беларусі, не ў апошнюю чаргу сумесна з іншымі даследчыкамі, якія ўжо прайшлі гэтым шляхам. Вынікі такіх даследаванняў маглі б быць змешчаны ў больш шырокі еўрапейскі кантэкст для ўзаемнага дапаўнення і параўнання.

У заключэнне мэтазгодна прывесці шэраг пытанняў, якія могуць паслужыць асновай для новых даследаванняў і дыскусій. Якія сімвалічныя ці кансалідоўныя цэнтры прысутнічаюць у беларускай гісторыі? Як яны ўплываюць на беларускую гістарычную свядомасць на ўсіх яе ўзроўнях? Ці падпадаюць яны пад ідэалагічны ўплыў? Якія беларускія міфы заслугоўваюць пераасэнсавання / дэканструкцыі? Ці можна лічыць іншыя пералічаныя тэндэнцыі (змяненні ацэнак гістарычных падзей, дэканструкцыя міфаў і традыцый, адсутнасць ярка выражанай кансалідоўнай функцыі нацыянальнай гісторыі, змяшчэнне акцэнтаў і нігілізм у адносінах да ўласнай гісторыі і інш.) толькі чэшскай асаблівасцю або яны агульныя для ўсёй посткамуністычнай прасторы? Ці можна / неабходна прадухіліць іх узнікненне? Ці чакаюць гэтыя тэндэнцыі свайго напаўнення ў прасторы беларускіх ведаў? У любым выпадку гэтыя і іншыя пытанні яшчэ чакаюць свайго вырашэння, у тым ліку і ў агульнай кампаратыўнай перспектыве.


[1] У якасці прыкладу можна прывесці, перш за ўсё, двухтомны польска-чэхаславацкі зборнік, прысвечаны „істотным праблемам гісторыі братэрскіх славянскіх народаў: палякаў, чэхаў і славакаў” у кампаратыўнай перспектыве: Dawna świadomość historyczna w Polsce, Czechach i Słowacji. Prace Polsko-Czechosłowackiej Komisji Historycznej. Red. Heck R. Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdaňsk, 1978 і таксама: Polska, czeska i słowacka świadomość historyczna XIX wieku. Materiały sympozjum Polsko-Czechosłowackiej Komisji Historycznej 15-16 XI 1977. Red. Heck R. Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdaňsk, 1979.
[2] Hroch M. Úvodem // Úloha historického povědomí v evropském národním hnutí v 19. stol. Praha, 1976. S. 9; Hroch M. Několik poznámek k problému: historické vědomí a zájem rodícího se národa // Husitský tábor. 1985. Č. 2. S. 185-194.
[3] Hroch M. Literární zdroje českého historického povědomí v 19. století. (Příspěvek ke studiu skladby českého historického povědomí a jeho úlohy v národním hnutí) // Polska, czeska i słowacka świadomość historyczna XIX wieku. Materiały sympozjum Polsko-Czechosłowackiej Komisji Historycznej 15— 16 XI 1977. Red. Heck R. Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdaňsk, 1979. S. 57.
[4] Kutnar F. Sociálně myšlenková tvářnost obrozeneckého lidu: trojí pohled na český obrozenecký lid jako příspěvek k jeho duchovním dějinám. Praha, 1948. S. 94.
[5] Акрамя непасрэднай пераемнасці паняцця гістарычнай свядомасці ý штэрпрэтацъп Ф. Кутнара Грох пераймае таксама агульную структуру і метадалогію яго даследавання, якія заключаюцца ў трохузроўневым аналізе прадмета даследавання (гістарычнага аб’екта / суб’екта). У Кутнара гэтым аб’ектам ці прадметам аналізу выступае тагачасны „люд” (г. зн. шырокія пласты чэшскага грамадства XVІІІ— XIX ст.), які разглядаецца з пазіцыі дзяржавы, нацыянальных „будзіцеляў” і з пазіцыі самога грамадства. Складовай часткай даследавання Кутнара з’яўляецца аналіз дыскурсу. М. Грох у напісанай амаль праз паўстагоддзя кнізе „На парозе нацыянальнага існавання” пераймае метадалогію Кутнара ўжо поўнасцю. Гэтая кніга прысвечана таму ж перыяду чэшскай гісторыі, а яе галоўным аб’ектам даследавання выступае сам чэшскі нацыянальны рух у яго ранняй стадыі. Грох ажыццяўляе трохузроўневы аналіз нацыянальнага руху: разглядае яго з пазіцыі дзяржавы і кіроўных эліт, з пазіцыі шырокіх пластоў насельніцтва і, нарэшце, з пазіцыі саміх нацыянальных „будзіцеляў”. Галоўную ўвагу М. Грох таксама, як і Ф. Кутнар, засяроджвае на аналізе дыскурсу (гл: Hroch M. Na prahu národní existence. Praha, 1999).
[6] Hroch M. Historická beletrie a historické vědomí v 19. století // Studia Historica XXXIII. Literární a publicistické zdroje historického vědomí v 19. a 20. století. Ved. red. Hroch М. Praha, 1988. S. 12-13.
[7] Hroch M. Úvodem… S. 7. Гэтае азначэнне можна сустрэць у: Hroch M. Literární zdroje… S. 57—73, а таксама ў: Hroch M. Několik poznámek… S. 185-194.
[8] Hroch M. Historické vědomí a potíže s jeho výzkumem dříve i nyní // Historické vědomí jako předmět badatelského zájmu: teorie a výzkum. Ed. Šubrt J. Kolín, 2010. S. 33; Hroch M. Literární zdroje… S. 59.
[9] Hroch M. Literární zdroje… S. 58.
[10] Hroch M. Historická beletrie… S. 11.
[11] Hroch M. Historická beletrie… S. 11.
[12] Пар. паняцце міфа і традыцыі напр. у І. Рака і Я. Пешкавай, гл.: Rak J. Bývali Čechové. České historické mýty a stereotypy. Praha, 1994 і Pešková J. Role vědomí v dějinách. Praha, 1997.
[13] Hroch M. Historická beletrie… S. 12.
[14] Pešková J. Role vědomí… S. 29.
[15] Třeštík D. Mýty kmene Čechů (7. — 10. století). Tři studie ke „Starým pověstem českým„. Praha, 2003. S. 15.
[16] Karbusický V. Báje, mýty, dějiny. Nejstarší české pověstí v kontextu evropské kultury. Praha, 1995. S. 280.
[17] Rak J. Bývali Čechové. České historické mýty a stereotypy. Praha, 1994.
[18] Ходы (Chodové) — чэшскі субэтнас. Яны кампактна жылі ў наваколлі Дамажліц, Тахова и Пршымды. Іх абавязкам была ахова межаў паміж Чэшскім Каралеўствам і Баварыяй. Яны былі непасрэднымі падданымі караля і за службу кароне атрымлівалі вялікія прывілеі і ільготы, якія іх сацыяльна вылучалі з астатняга насельніцтва. Першыя ўпамінанні пра ходаў адносяцца да XIII ст. Адметны знак ходаў, пазней увекавечаны ў літаратуры, — ходскі сабака (чэшскі пастухоў сабака, Chodský Pes), якога ходы выкарыстоўвалі ў памежнай службе.
[19] Maur E. Chodové. Historie a historická tradice. Praha, 1984.
[20] Hojda Z., Pokorný J. Pomníky a zapomínky. Praha, 1996.
[21] Бітва на Белай Гары (Bílá Hora) адбылася 8 лістапада 1620 г. У ходзе бітвы чэшскія войскі (Пратэстанцкая унія) былі поўнасцю разгромлены войскамі імператара Святой Рымской імперыі і Каталіцкай уніі. Вынік бітвы быў вырашальным для Чэхіі, якія страціла сваю незалежнасць амаль на тры стагоддзі.
[22] Kavka F. Bílá hora a české dějiny. Praha, 1962; Kavka F. Husitská revoluční tradice. Praha, 1953.
[23] Больш падрабязна пра пранікненне гэтага раманнага тэрміна ў навуковую тэрміналогію і гістарычную літаратуру гл.: Otčenášek J. Jiráskovo temno a jeho reflexe v historiografii (20. až 50. léta 20. století) // Česká a polská historická tradice a její vztah k současnosti. Pardubická konference (18-20 dubna 2002). Ed. Hrodek D. Praha, 2003. S. 68-76.
[24] Kavka F. Bílá hora… S. 261.
[25] Kavka F. Husitská revoluční tradice. Praha, 1953.
[26] Лібушэ (Libuše) — міфічная чэшская князёўна і жонка Пржэмысла Аратага (Přemysl Oráč), заснавальніка першай дынастт чзшскіх каралёў Пржэмыславічаў, прарочыца і заснавальніца Прагі.
[27] Hroch M. Historické vědomí… S. 43.
[28] Найбольш падрабязны аналіз дадзенага пытання на сёння ажыццявіў М. Гавелка, гл.: Spor o smysl českých dějin. 1895— 1938. Uspořádal Havelka M. Sv. 1. Praha, 1995; Spor o smysl českých dějin 2. 1938-1989. Posuny a akcenty české otázky. Uspořádal Havelka M. Sv. 2. Praha 2006.
[29] Нармалізацыя (Normalizace) (1969 — прыкладна 1987) — афіцыйны тэрмін, які абазначае чысткі ў камуністычнай партыі, масавыя звальненні, увядзенне цэнзуры, роспуск вялікай колькасці палітычных і іншых арганізацый, рэпрэсіўныя мерапрыемствы пасля падаўлення Пражскай вясны ў 1968 г. Нармалізацыя характарызавалася гвал-тоўным падаўленнем рэформаў А. Дубчака (1963—1967/1968) і вяртаннем на агульны стан да іх пачатку.
[30] Падрабязней гл.: Havelka M. Dějiny a smysl. Praha, 2006.
[31] Тамсама. S. 10.
[32] Šubrt J., Pfeiferová Š. Nástin teoreticko-sociologického přístupu k otázce historického vědomí // Historické vědomí jako předmět badatelského zájmu: teorie a výzkum. Ed. Šubrt J. Kolín, 2010. S. 21; Šubrt J., Vinopal J. K otázce historického vědomí obyvatel České republiky // Naše společnost. Roč. 8 (2010). Č. 1. S. 9.
[33] Bourdieu P. Teorie jednání. Praha, 1998. S. 88-89.
[34] Parsons T. Společnosti: Vývojové a srovnávací hodnocení. Praha, 1971. S. 55.
[35] Шубрт И. Историческое сознание как предмет социологического исследования // Вестник Вятского государственного гуманитарного университета. 2010. № 4(1). C. 9.
[36] Šubrt J., Pfeiferová Š. Nástin… S. 25-26. Акрамя гэтага больш падрабязна з тэарэтычнымі асновамі даследавання гістарычнай і калектыўнай памяці можна пазнаёміцца ў шэрагу чэшска- і рускамоўных публікацый І. Шубрта. У рускамоўных публікацыях прыводзяцца таксама вынікі саміх квалітатыўных і квантатыўных даследаванняў памяці. Гл.: Шубрт И. Парадоксы коллективной памяти // Коллективная социально-историческая память и вызовы современности. Актуальные теоретические очерки. Под ред. А. В. Дахина. Н.-Новгород, 2011. С. 17-24; Шубрт И., Пфайферова Ш. Рамки и места коллективной памяти: старая тема, новые взгляды // Личность. Культура. Общество. 2011. Т. XIII. Вып. 1 (№№ 61-62). С. 77-85; Шубрт И. Историческое сознание как предмет социологического исследования // Вестник Вятского государственного гуманитарного университета. 2010. № 4 (1). С. 6—12; Šubrt J. Antinomie sociální paměti // Sociológia. Roč. 43 (2011). Č. 2. S. 133-157.
[37] Hroch M. Historické vědomí… S. 31-32.
[38] Даследаванні навуковага калектыву І. Шубрта грунтуюцца на выніках праекта „Сацыялагічнае даследаванне гістарычнай свядомасці насельніцтва Чэшскай Рэспублікі”. Гэты праект быў падтрыманы Грантавым агенцтвам Чэшскай Рэспублікі ў 2009 г. Нягледзячы на тое, што праект усё яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы, сёння ўжо атрыманы канкрэтныя вынікі. Галоўная мэта праекта — даследаванне ўнутранай структуры гістарычнай свядомасці чэшскага грамадства, аналіз структур, у рамках якіх фармуецца і падтрымліваецца гэтая свядомасць, а таксама выяўленне фактараў, якія яе фармуюць. Метадалагічнай асновай даследавання паслужыла вывучэнне так званых focus groups.
[39] Šubrt J., Vávra M. Které období svých dějin považují Češi za nejvýznamnější? //Historické vědomí jako předmět badatelského zájmu: teorie a výzkum. Ed. Šubrt J. Kolín, 2010. S. 82-85.
[40] Тамсама. S. 87-89.
[41] Šubrt J., Pfeiferová Š. Pohled na historické vědomí obyvatel České republiky // Historické vědomí jako předmět badatelského zájmu: teorie a výzkum. Ed. Šubrt J. Kolín, 2010. S. 62. 42 Тамсама. S. 65-66.

Наверх

Ганна Харашкевіч. Беларускі акцэнт саратаўскага гісторыка

1 студзеня, 2011 |


„Есть свой Ключевский у студентов,
— Вы, Леонард Адамыч Дербов!”*

* Дербов Л. А. Страницы воспоминаний. Саратов: Изд-во Саратовск. ун-та, 2009. 229 с.

Аж да канца больш за паўвекавой (з 1938 г.) выкладчыцкай дзейнасці ў Саратаўскім універсітэце імя М. Г. Чарнышэўскага Леанарда Адамавіча Дзербава (10.10.1909–19.10.1994) гаварылі, што ў яго мове чуецца „нярускі акцэнт”. Як ні дзіўна, многія беларусы, якія працавалі ў межах Расіі, захоўвалі гэтую асаблівасць (можна прывесці прыклад класіка беларусістыкі савецкага, ды і ў няменшай меры постсавецкага часу Мікалая Мікалаевіча Улашчыка). Аднак ва ўспамінах гаворка ідзе не толькі пра вымаўленне, але і пра лёс, лад мыслення, стыль і жыццёвую пазіцыю Леанарда Адамавіча.

Яго ўспаміны, скупыя на словы, дазваляюць зразумець, што гэта быў за чалавек. Але найперш некалькі фармальных звестак пра саму кнігу. Услед за серыяй зборнікаў „Годы и люди” да стагадовага юбілею Саратаўскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1909 г., была падрыхтаваная серыя мемуараў „О времени и о себе”, у якую ўвайшлі 7 кніг успамінаў выкладчыкаў універсітэта (А. І. Аўруса „О друзьях товарищах”, В. А. Артысевіч „Одинаковых судеб не бывает”, Б. І. Барысава „О, спорт (люди, события, факты)”, В. А. Ермалаева „Без гнева и пристрастия: Записки историка”, В. Б. Сірацінінай „Жизнь вопреки, или Я — счастливый человек. Воспоминания”, С. М. Стам „Моя жизнь, учителя, друзья и наука”, рэцэнзаваная кніга Л. А. Дзербава), зборнік „В. Г. Борухович в воспоминаниях и письмах” (убачылі свет тры — Барысава, Ермалаева і Дзербава). Вядома, легкадумна было б спадзявацца на тое, што бліскуча задуманая і шыкоўна выкананая (маю на ўвазе і вельмі ўдалае паліграфічнае і мастацкае афармленне, зробленае з вялікім густам) серыя мемуараў можа асвятліць усю складаную, шматгранную і часам супярэчлівую дзейнасць універсітэта нават у тых храналагічных рамках, якія ахоплівае названая серыя, гэта значыць пераважна савецкі адрэзак ХХ ст. Тым не менш варта адзначыць, што падобнай сістэмнай гістарыяграфічнай задумай не можа пахваліцца ні адзін іншы расійскі ўніверсітэт.

У гэтым выявілася высокая культура гістарыяграфіі, выхаваная ў Саратаўскім універсітэце і ў немалой ступені дзякуючы высілкам Л. А. Дзербава. Аўтары прадмовы да яго ўспамінаў А. І. Аўрус і С. А. Мезін наракаюць на тое, што ў самім іх тэксце мала гаворыцца пра „плённы сімбіёз” іх настаўніка з гістарычным факультэтам. А рэцэнзент хацела б дадаць, што не зашкодзіла б змясціць у разгляданым томе і спіс навуковых прац, дапоўніўшы апублікаваны ў 1999 г. няўлічанымі ў ранейшым варыянце газетнымі артыкуламі і неапублікаванымі працамі[1], з аднаго боку, і яго ўспамінамі пра свайго настаўніка С. У. Бахрушына, з другога. Затое лёгка можна прыняць меркаванне аўтараў прадмовы наконт таго, нібыта Л. А. Дзербаў „надеялся, что факты его жизни представляют интерес для истории науки и университета”[2], а на самай справе нашмат шырэй — для гісторыі ўсёй краіны і ў прыватнасці Беларусі, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва аўтара.

Менавіта гэтая асаблівасць мемуараў Л. А. Дзербава здаецца рэцэнзенту асабліва цікавай, таму цяжка пагадзіцца з выдаўцамі, быццам больш інфармацыйная другая частка ўспамінаў, даведзеных толькі да 1940 г., хоць яна сапраўды больш „гістарыяграфічная”[3].

Такім чынам, пачнем з месца нараджэння дзеда аўтара па бацькавай лініі. Гарадзішча Наваградскага павета Менскай губерні за 22 км ад станцыі Баранавічы адрознівалася ад звычайных беларускіх мястэчак у рысе яўрэйскай аселасці, бо было населена пераважна аратымі і земляробамі. У сям’і Дзербавых лёгка суіснавалі прыхільнікі каталіцтва (па дзедаўскай лініі) і праваслаўя (па жаночай лініі), што захоўвалі ў памяці творы язычніцкай культуры — беларускага фальклору; напрыклад, бабуля аўтара мемуараў Вікторыя Кандрацкая, непісьменная дачка мікалаеўскага кантаніста, якая памятала і пераказала ўнуку мноства падданняў, прымавак, прыпавесцяў і праспявала столькі ж песень. Як тут не ўспомніць выдатнае выданне беларускага фальклору Шэйна, ажыццёўленае якраз пры жыцці В. Кандрацкай. Можна толькі пашкадаваць, што Леанард Адамавіч не ўнёс у свае мемуары тое, што запомніў і ведаў да старасці з бабулінага голасу.

Дзед Антон Дзерба быў шорнікам, таму ён меў магчымасць даць сваім шасцярым дзецям адукацыю. Цяга беларускіх сялян другой паловы XIX ст. да адукацыі была надзвычай вялікай (варта ўспомніць сям’ю Улашчыкаў). Аднак адзіная дачка Міхаліна Антонаўна яшчэ да Першай сусветнай вайны памёрла ад сухотаў, якія ў той час асабліва жорстка касілі дзяўчат з адукацыяй. Двух сыноў лёс закінуў у Паволжа (Ніжні Ноўгарад і Уфу), аднаго — у Адэсу, дзе ён вучыўся ў юнкерскім вучылішчы, аднаго, які сапраўды стаў вайскоўцам, у Смаленск.

Незвычайна адораным чалавекам быў бацька аўтара мемуараў Адам Антонавіч (1886–1925). Нягледзячы на „мінімальную” адукацыю (чатырохкласнае вучылішча ў Наваградку) ён дзякуючы настойлівай празе ведаў стаў энцыклапедычна адукаванай асобай — яму былі не па чутках знаёмыя ўсе віды сялянскай працы і будаўнічай справы, ён ведаў чатыры мовы (лаціну — мову каталіцкага богаслужэння, польскую, нямецкую, французскую), рыхтаваў па матэматыцы гімназістаў 8-га класа перад іспытамі на атэстат сталасці, іграў на скрыпцы, спяваў, займаўся жывапісам (настолькі прафесійна, што пісаў тэатральныя дэкарацыі і ў 1915 г. распісваў апартаменты ў царскай стаўцы ў Баранавічах). З 16 гадоў працаваў на чыгуначнай станцыі Баранавічы, потым у Почапе (каля Бранска) і з 1916 г. — у Гомелі. У 1919 г. пад час Дзянікінскага наступлення ўступіў у партыю, служыў пры палітаддзеле 12-й арміі і аказаўся начальнікам агітпункта станцыі Гомель-пасажырская, дзейнасць якога ўхваляў А. В. Луначарскі[4]. Нарэшце ў 20-я г. вымушаны быў зрабіцца і „заместителем директора по политической части” (так!), а фактычна арганізатарам сухотнага санаторыя на станцыі Злынка для чыгуначнікаў ва ўладаннях былых запалкавых фабрыкантаў Шведавых, Волкавых. Надзвычайны факт стварэння санаторыя ва ўмовах грамадзянскай вайны. Сам Адам Антонавіч памёр ад сухотаў у Ялце. Лёс у многім тыповы — ад сялянства да інтэлігенцыі, ад каталіцтва — да камуністычнай партыі. Члена гэтай партыі ад рэпрэсій канца 20–30-х г. выратавала, з аднаго боку, дачасная, з іншага, — „своечасовая” смерць.

Дзед па матчынай лініі — Адам Каятановіч Радзюк, непісьменны парабак у маёнтку графа Развадоўскага, потым качагар на чыгунцы ў Баранавічах, заўзяты паляўнічы і самавук-скрыпач, якога любілі дзеці за дабрыню і справядлівасць, „добрый, простой, рабочий человек” (с. 26), хоць і з запальчывым характарам, які дрэнна пераносіў польскую мову і „хорошие манеры” ўласнай жонкі (у душы каталічкі, нягледзячы на прыняцце праваслаўя ў сувязі з замужжам) Анастасіі Міхайлаўны Радзюк (народжанай Бальзоўскай), схільнай да канфліктаў і яхіднасці. Іх дзяцей, якія дажылі да дарослага веку, лёс таксама раскідаў па свеце — ад Мінска да Рыгі і Польшчы.

Маці Леанарда Адамавіча — Дар’я Адамаўна (1893–1947) — чалавек няшчасны: хворая на найцяжэйшую форму псарыязу, яна да 22 гадоў нарадзіла 6 дзяцей, 3 з якіх памерлі ў маленстве, разам з астатнімі перажыла эвакуацыю з Баранавічаў „в засыпанном карболкай товарном вагоне” (з-за халеры) у Калужскую вобласць (с. 29), ледзь выратавала хворага на сыпняк, а потым на крупознае запаленне любімага мужа, але ў 28 гадоў страціла яго, у Другую сусветную страціла сына Віктара і зведала нямецкую акупацыю Беларусі.

Дзяцінства Леанарда Адамавіча прайшло ў прыстанцыйным пасёлку Баранавічы, які, хоць і быў населены чыгуначнікамі, захаваў цалкам вясковае „першароднае” аблічча (с. 32). Такім жа быў і стыль жыцця — простая ежа, у якой пераважалі гародніна, крупы, малочныя прадукты і алей. Аўтар прыводзіць і кошты (пуд, г. зн. 16 кг, бульбы — 15 кап., абутак — 3 руб., заробак чыгуначніка — 30–35 руб.). Цацак у яго дзяцінстве не было, калі не лічыць Катафея Іванавіча, напхнутага сенам зайца з палачкамі ў вушах, зробленага дзедам Адамам Радзюком.

Прыхільнасці да рэлігіі ў хлопчыка не атрымалася, нягледзячы на высілкі каталічкі бабкі Вікторыі і праваслаўнай цёткі Вольгі. І Леанард Адамавіч шчыра піша, што не змог „принять ее мифологическую сторону (и связанную с этим наивную, а в некоторых случаях и нелепую обрядность), которая представляется <…> примитивным детским баснословием, противоречащим самым элементарным научным понятиям” (с. 35), а цяперашняе (пачатак 90-х г. ХХ ст.) захапленне рэлігіяй лічыць проста модай.

Некаторага дабрабыту сям’я — дзякуючы пад працоўкам бацькі — дасягнула перад вайной, але з яе пачаткам ён абрынуўся. У Баранавічах з’явілася шмат салдат. Цікавыя ўспаміны пра „обывательский патриотизм”, які ахапіў усю краіну, але набыў розныя формы ў сталіцах і на ўскраіне: у Баранавічах грамілі краму немца каўбасніка Ніпе, спявалі непрыстойныя песні пра Вільгельма II і яго жонку, «а матери, сажая на горшок своих детей, приговаривали: „Делай на немца, детка, на немца!”». Як і большасці людзей, якія жылі ў пачатку ХХ ст., хлопчыку давялося ўбачыць Мікалая II, „человека с усталым и бледным лицом”, млявымі рухамі, у якіх не было „ничего царского”. У жніўні 1915 г. Дзербавы і Радзюкі выправіліся ў эвакуацыю ў Жыздру. Шлях туды заняў амаль месяц, у эшалоне пачалася халера.

У памяці 6–7 гадовага хлопчыка засталося ўяўленне пра першы сапраўдны, няхай і дробны павятовы, горад у цэнтры Расіі, напоўнены воінскімі часцямі, тужлівы спеў салдатаў (пра пагібель казака ў Кіеве, смерць параненага ў ваеннай лякарні), хваробы і жахлівыя нягоды ўцекачоў. У 1916 г. сямейства вярнулася ў Беларусь, у „еврейский город” Гомель, „неказистый, грязноватый, <…> (во многих местах ручейки нечистот стекали из дворов прямо на улицу)”, які, аднак, не адчуваў „недостатка духовной культуры”, тут пастаянна ладзіліся сімфанічныя канцэрты (аўтару асабліва запомнілася выкананне сюіты Грыга „Пэр Гюнт”), прыязджалі знакамітыя скрыпачы (аж да Яна Кубеліка ў 1926 г.) і спевакі, нават оперныя трупы з „Травіятай” Вэрдзі і „Пікавай дамай” Чайкоўскага, пастаянна дзейнічаў цырк, а таксама кінатэатр з шэдэўрамі нямога кіно.

Але тое было ў горадзе. Дзербавы — Радзюкі, зноў „беженцы”, туліліся ў адным пакойчыку „гробообразного”, па азначэнні бацькі, барака на станцыі Гомель-гаспадарчая за 3 км ад горада, дзе размяшчаліся дэпо, майстэрні, на шматлікіх запасных пуцях стаялі эшалоны з салдатамі, „лакомый объект для бомбардировок” (с. 42–46). Дзеці і падлеткі бавілі час на чыгунцы або ля сцёкавай канавы, якая пралягала ўздоўж адной са сцен барака. Леанарду, як і большасці яго аднагодкаў часоў грамадзянскай і пазней Айчыннай войнаў, рана давялося далучыцца да гаспадарчага жыцця — дастаўка вады, догляд коз, біццё дроў, іх здабыванне ў качагараў паравозаў, выпрошванне ежы. Падобнымі былі і хлапцоўскія забаўкі — катанне на тармазных прыступках або прычапіўшыся кручкамі за грузавікі. Дзяцінства было, як і ў часы Айчыннай вайны, „голодным, безрадостным, тревожным. Такое не забывается” (с. 48). І больш за тое, вызначае душэўны настрой усяго наступнага жыцця…

У 8 дзербаўскіх гадоў на фоне абясцэнення грошай (1 фунт хлеба ў 1916 г. каштаваў 1 рубель замест некалькіх капеек) і адыходзячага войска грымнула рэвалюцыя з мітынгамі, прамовамі, сцягамі і абавязковай „Марсельезай”, што гучала ў тых краях ужо ў пачатку Першай сусветнай (с. 39, 48). А ў 1918 г. прыйшлі немцы. «Да простят мне советские историки, — заўважае аўтар, — так красноречиво и подробно описавшие „зверства”, насилия и грабежи немецких оккупантов в 1918 г., — ничего этого не было» (с. 49). У Гомелі з’яўляліся войскі Цэнтральнай Рады і гетмана Скарападскага, пятлюраўцы, латышы, кітайцы, усіх адрозніваў адмысловы стыль, „но на всех наложила в той или иной степени свой проклятый отпечаток война” (с. 50)… Самым страшным успамінам часоў грамадзянскай вайны быў голад. Леанард Адамавіч з удзячнасцю і некаторым здзіўленнем успамінае салдата сталага веку, які падзяліўся з падлеткам кавалкам сала і лустай хлеба. Паездкі мяшочнікаў ва Украіну (асабліва яму запомнілася вандраванне ў Борзну Чарнігаўскай губ.) суправаджаліся небяспекай, не меншай, чым баі 1919 г. з белагвардзейцамі палкоўніка Стрэтакапытава ў непасрэднай блізкасці ад барака або бамбаванне пасёлка пад час савецка-польскай вайны 1920 г.

Аднагодкі браліся за ўсялякую працу, каб здабыць сродкі для жыцця — дробны гандаль цыгаркамі, ірыскамі, газетамі (у гэтым Дзербаў не ўдзельнічаў), працавалі насільшчыкамі на вакзале, збіралі яблыкі ў настаўніцкім садзе…

У адрозненне ад шматлікіх іншых у 1917 г. бацька пачаў вучыць 8-гадовага Леанарда іграць на скрыпцы. З гэтага часу амаль усё жыццё прайшло ў сяброўстве з музыкай („Музыка — душа моя”, — паўтараў ён за М. Глінкам). Ён быў да яе вельмі здольны і нягледзячы на несістэматычнае навучанне бацькам, а пазней і кіраўніком мясцовага акадэмічнага аркестра З. Л. Захарыным рана пачаў выступаць, часам удваіх з Адамам Антонавічам, часам у складзе трыа. Сярод чыгуначнікаў было шмат аматараў музыкі, цэлыя сем’і былі захоплены ёю (так, дзеці калегі бацькі Пукста пазней сталі прафесійнымі музыкамі — спявак, скрыпач, кампазітар). Бацькавы сябры Нікіціны загарэліся ідэяй стварэння струннага квартэта, які даў некалькі канцэртаў, за кожны з іх невысокі і непрыкметны на сцэне падлетак атрымліваў, як піша з вялікім гонарам, па 500 руб. Змена месца службы бацькі прынесла канец музычным заняткам, аднак і ў ЛДУ Л. А. Дзербаў выступаў на студэнцкіх вечарынах — але ўжо не на скрыпцы, а на мандаліне. І ў гэты час працягваў марыць пра заняткі музыкай. „Но и теперь — старый и оглохший… чувствую, как во мне где-то глубоко внутри звучат старые, полузабытые мелодии, будят прошлое, тревожат душу” (с. 65). І сумленна прызнаецца, што яму „неприятно видеть, как долговласые юнцы… гримасничают, кривляются и делают далеко не эстетические телодвижения, слушать беспорядочный набор звуков с назойливыми ритмами и бесконечными повторами, весь этот шум, гром и треск… это отвлекает и отучает молодежь от настоящей, истинной музыки” (с. 64–65).

Хлопчыка дома рыхтавалі да гімназіі. Ён шчыра зубрыў правілы ўжывання літары „яць”, правілы арыфметыкі, табліцу множання, пачаў вывучэнне французскай і нямецкай моў. Да звычайных у тыя часы вячэрніх сямейных чытанняў Гогаля, Лермантава, Надсана, Апухціна, А. К. Талстога[5] неўзабаве дадаліся бібліятэчныя кнігі — прыгодніцкія і гістарычныя раманы, модныя часопісы „Нива”, „Огонек”, „Вокруг света”. Але гімназіі, як „пережиток” ненавіснага буржуазнага ладу, у 1918 г. былі ліквідаваныя, а Леанард апынуўся ў 3-м класе „единой трудовой школы”, які змяшчаўся, як і ўсё 1-я і 2-я ступені, у амаль неацяпляльным аднапавярховым будынку без санітарных выгод, дзе заняткі часта адмяняліся. У Гомелі сшыткаў і паперы не было, як і чарнілаў, падручнікі ж былі старыя — знакаміты задачнік [А. С.] Малініна і [К. П.] Бурэніна, „Книга для чтения” [В. П.] Вахцерава, [А. Я.] Астрагорскі і [І. Р.] Турцэвіч распавядалі пра цараванні манархаў і імператараў, намаляваных на ілюстрацыях з нязменнай шапкай Манамаха на галаве[6]. У цэлым школьныя гады былі бязрадаснымі і нешчаслівымі.

Затое наступная пара гадоў (1921–1922) падарыла радасць зносін з прыродай, гімн якой — „великому чуду, воспетому художниками и поэтами”, — Леанард Адамавіч далучыў да хору сваіх папярэднікаў, аспрэчыўшы тургенеўскага Базарава, які бачыў у ёй не храм, а майстэрню. Адам Антонавіч атрымаў заданне стварыць санаторый у Злынцы ў цудоўным хваёвым бары паблізу ракі Іпуці і знакамітых бранскіх лясоў. Самотныя паходы на ўзлесак, на бераг ракі запомніліся „восторгом, радостью жизни — чувствами ранее никогда не испытываемыми, новыми и яркими” (с. 79), хоць і тут у 12-гадовага хлопца былі абавязкі нарыхтоўкі дроў — узімку, догляду за трусамі — цэлы год, лоўлі рыбы. Гэта дазволіла яму навучыцца многаму, „чего в городе не постигнешь за всю жизнь”, — арыентавацца ў лесе, узлазіць на высокія дрэвы, плесці кошыкі, рабіць снасці, надраўшы для лёскі конскі волас проста з хваста каня і г. д.

Аднак спакойны і радасны перыяд змяніўся цяжэйшым. Вяртаючыся ў Гомель, бацька моцна застудзіўся, атрымаў абвастрэнне сухотаў і ў 1925 г. памёр. Карову давялося прадаць, цяля зарэзаць. Маці — нягледзячы на сваю хваробу — пайшла на працу, дзе служыў яе муж. „Нас выручил нэп” з яго багаццем харчовых і іншых тавараў і „божескими ценами”, гэтая „единственно возможная в тех условиях, правильная политика, что люди были сыты, одеты… имели досуг и возможность отдохнуть”, — піша Л. А. Дзербаў і рытарычна пытаецца: „Что же сейчас, в 90-х гг. наши политики никак не могут… уберечь страну и народ от скатывания в экономическую и социальную пропасть?” (с. 91).

Разважанні васьмідзесяцігадовага старога ў 1992 г. напоўненыя некаторым песімізмам. Параўноўваючы сябе з бацькам-камуністам, якія змагаўся, як і ён, за „светлое будущее”, сын піша, што „ничего не достиг… и теперь сижу у разбитого корыта”, «не нажил ничего, что мог бы оставить детям и внукам. Один только „интеллектуальный багаж”, а им одним, увы, жить нельзя» (с. 38). Псіхалагічны стан гісторыка падобны да аналагічнага не толькі яго пакалення, але і інтэлігенцыі (або яе рэшткаў) маладзейшага веку. „После долгих голодовок и нужды до сих пор осталось какое-то болезненное отношение к еде, хлебу, неуверенность в будущем, в завтрашнем дне, постоянно тревожащий вопрос — что мы оставляем своим детям, внукам?” (с. 40–41). Са шчырасцю, наогул уласцівай Л. А. Дзербаву, што адрознівае яго ад шматлікіх аднагодкаў, віну за гэта ён ускладае не столькі на сямейныя акалічнасці (раннюю смерць бацькі і хваробу маці), колькі на „неудавшуюся, неоправдавшую себя социальную систему, основанную на ложных принципах” (с. 40).

Але вернемся да храналагічнай канвы біяграфіі Л. А. Дзербава. Школьныя эксперыменты савецкай улады працягваліся. Звычайную школу ператварылі ў сямігодку, чыгуначная школа, перапоўненая спецыяльнымі прадметамі (накшталт вывучэння разнавіднасцяў паравозных і вагонных колаў), была ліквідаваная, але ў 1927 г. Дзербаву ўдалося закончыць звычайную школу-дзевяцігодку. Яго сябрамі сталі захопленыя музыкай, палітыкай, радыётэхнікай, выяўленчым мастацтвам аднагодкі, якія ўзбагацілі яго сваім жыццёвым і прафесійным досведам. Нягледзячы на гэта, першая спроба паступлення на геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта „сына ж/д служащего” аказалася няўдалай з-за не такога, як трэба, сацыяльнага паходжання (!!!). „Предпочтение отдавалось парттысячникам, участникам гражданской войны, партийным и комсомольским активистам” (с. 106). Ва ўмовах страшэннага беспрацоўя Л. А. Дзербаў з цяжкасцю знайшоў месца на будоўлі ў якасці „специалиста по гашению извести”, на самай справе грабара, і на наступны год, змяніўшы сацыяльны статус і ператварыўшыся ў „рабочего”, паступіў на „ямфак” (факультэт мовазнаўства і матэрыяльнай культуры)[7] па той простай прычыне, што на гэты факультэт быў самы нізкі конкурс (13 чалавек замест 90 у Політэхнічны, 70 — у Лясны інстытуты; с. 106). Сямейная сітуацыя (хворая маці і непаўнагадовыя брат і сястра) не дазваляла „больше ждать или выбирать… Мне предстояло или поступить куда угодно, хоть к черту лысому, или навсегда остаться чернорабочим, человеком без профессии”. На філалагічнае аддзяленне факультэта юнака не ўзялі, і ён вымушаны быў з прычыны „суровой необходимости” навучацца гісторыі.

З цягам часу аўтар палюбіў яе, спасцігнуўшы яе прывабныя рысы і грамадскую значнасць[8], стаў выдатным лектарам і выкладчыкам, нягледзячы на юнацкі зарок не быць педагогам, хоць у адрозненне ад музыкі «история, — робіць аўтар яшчэ адно сумленнае прызнанне, — так и не стала моей „душой”, единственным и главным призванием, увлечением, моим „хобби”, которому я бы отдал все свои силы и помыслы» (с. 109).

Леанард Адамавіч з захапленнем апісвае свае ўражанні ад Ленінграда, прывабнасць якога запомніў на ўсё жыццё, хоць адсутнасць інтэрната і сродкаў (нягледзячы на працу грузчыкам у порце і на заводах і нават архівістам у падвалах Сената, дзе захоўваўся архіў царскай сям’і) рабілі і навучанне, і знаёмства з горадам пакутліва цяжкім. І першыя тры гады ён ацалеў толькі дзякуючы дапамозе сваіх беларускіх сяброў і знаёмых і прадуктовым пасылкам з радзімы.

Леанарду Дзербаву давялося вучыцца ў перыяд паскоранай падрыхтоўкі новых кадраў (радзіма была не ў стане чакаць іх больш за тры гады), брыгаднага метаду, засілля сацыялогіі і вывучэння гісторыі ў адваротнай або збітай храналогіі. Найбольш моцнае ўражанне на студэнтаў зрабілі яркія лекцыі Я. В. Тарле (на памяць мімаволі прыходзяць водгукі пра лекцыі В. В. Ключэўскага, роўныя па ўздзеянні на слухачоў), „исполненные полемического остроумия выступления приезжавшего в Саратов зама наркома просвещения М. Н. Покровского”, але застаўся недаацэненым „тончайший знаток источников” С. Н. Валк, па заслугах атрымаў „субъективную” ацэнку Л. А. Дзербава „конформист” Б. Д. Грэкаў, „не пользовавшийся любовью студентов” (с. 119–123). Затое са шчырай любоўю і падзякай Леанард Адамавіч успамінае свайго кіраўніка па гісторыі англійскай рэвалюцыі XVII ст. П. П. Шчогалева (сына знакамітага пушкініста П. Е. Шчогалева, які шчодра аддаваў беларускаму хлопцу час, увагу і забяспечваў яго кнігамі са сваёй бібліятэкі), і выкладчыцу англійскай мовы Н. В. Ягораву (якая заахвоціла яго да вывучэння англійскай мовы).

Нельга сказаць, каб пераломныя ў гісторыі краіны падзеі (найперш барацьба з трацкізмам або акадэмічная справа) пакінулі прыкметны след у памяці аўтара ўспамінаў. Падрабязней ён апісвае працу па выратаванні ўніверсітэцкіх кніг і абсталявання пад час паводкі 1929 г. (с. 127).

Скончыўшы ўніверсітэт, ужо не ў якасці гатовага „ямщика”, але выпускніка ЛГЛІ (Ленінградскага гісторыка-лінгвістычнага інстытута) з дыпломам ЛГУ атрымаў накіраванне ў Растоў-на-Доне, а пачаў працаваць у педагагічным тэхнікуме імя Камінтэрна ў Новачаркаску, што захоўваў яшчэ рысы казацкай сталіцы (вобласці войска данскога), жыхары якой ганарыліся, што яны „казакі”. Вельмі цікавыя звесткі пра сістэму навучання на школьным (дакладней, там рыхтавалі выкладчыкаў пачатковай школы), дашкольным (выхавальнікі дзіцячых садоў) аддзяленнях і СПОНЕ, што выпускала спецыялістаў па барацьбе з беспрытульнасцю і ахове непаўналетніх (беспрытульнікаў у той час налічвалася больш за 6 млн.). Усе яны па брыгадна-лабараторным ме тадзе (адказваў адзін, залічвалася ўсёй „брыгадзе”) праходзілі палітычную эканомію, эканамічную палітыку СССР, ленінізм, дыялектычны і гістарычны матэрыялізм і адзіны гістарычны прадмет — гісторыю класавай барацьбы ўсіх часоў і народаў.

Новачаркаскам завяршыўся беларускі перыяд жыцця Л. А. Дзербава, які перавёз з Гомеля сям’ю. Пачаўся новы, афарбаваны сяброўствам з украінскім біёлагам М. В. Вайтэнка, заняткамі спортам і музыкай, марамі аб заваяванні Эльбруса і авалоданнем класічнай літаратурай ад Іліяды да ХХ ст.

Але не скончыліся яго бедствы. Леанард Адамавіч патрапіў у агульную плынь, гэтым разам тых, якія галадалі ў выніку калектывізацыі, спецыфічна для гэтага раёна — пад час ліквідацыі казацтва, што стала „подлинным геноцидом” яго (с. 144). Мясарубка калектывізацыі на Доне мела сваю спецыфіку, бо там «главной фигурой <…> был „справный” казак, хозяин, имевший необходимый достаток для того, чтобы не только содержать семью, но обзавестись конем, обмундированием и вооружением для несения государственной военной службы. <…> Попытки протеста рассматривались как „кулацкий саботаж”. Вслед за сообщениями о занесении той или иной станицы на „черную доску” или награждении „рогожным знаменем” начались насильственная депортация, выселение и подлинный геноцид» (с. 144). Перасяленне ў апусцелыя станіцы сялян з поўначы сітуацыю з харчам не палепшыла, як і ліхаманкавыя высілкі гараджан, у тым ліку студэнтаў і выкладчыкаў, выратаваць ураджай 1932 г. „А весной 1933 г. уже и сеять было некому” (с. 145). Л. А. Дзербаў двойчы падкрэслівае, што карціна шолахаўскага рамана „Поднятая целина” зусім не адпавядала таму, што адбывалася навокал, і прыходзіць да высновы, што Шолахаў „явно подыграл Сталину!” (с. 135).

„Голод, небывалый и страшный” (у вуснах чалавека, што напакутаваўся ўжо пад час грамадзянскай вайны, гэтыя словы асабліва важкія), які яго сям’я перажыла з неверагоднай цяжкасцю, з апуханнямі ад голаду і сыпным тыфам, захапіў усе хлебныя раёны краіны — Дон, Украіну і Паволжа. У сувязі з цяперашнімі спрэчкамі пра „галадамор” ва Украіне, як адзінае месца савецкага генацыду сялянства, сведчанне Л. А. Дзербава набывае асаблівую актуальнасць.

Выпрабаванні 1932–1933 г. раскідалі сям’ю. Брат паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, сястра, авалодаўшы прафесіяй трактарысткі, пераехала спачатку ў Гомель, а потым у Мінск, маці з’ехала да сваякоў у Гомель. А сам Л. А. Дзербаў вырашыў паступіць у аспірантуру, не па спецыяльнасці „замежная новая гісторыя”, па якой ён пісаў дыпломную працу, а па айчыннай гісторыі, разумна разважыўшы, што заняткі гэтай праблематыкай маюць большыя магчымасці па даступнасці архіваў і літаратуры, і паступіў не ў ЛГУ, які, як і ўвесь горад, пазбавіўшыся пераведзенай у Маскву Акадэміі навук, „заметно захирел”, а ў МДУ, які насіў тады імя М. М. Пакроўскага. Удала паступіўшы пры конкурсе 4 чалавекі на месца аспірант першага пасля ўзнаўлення гістфака прыёму заспеў сталіцу з яшчэ не знесенай кітайгародскай сцяной, андрэеўскім помнікам Гогалю на Арбацкай плошчы, апякушынскім Пушкіным у канцы Цвярскога бульвара, Садовым кальцом, якое сапраўды патанала ў садах, але ўжо з кінатэатрам „Художественный” і гасцініцай „Москва”, ранейшы варыянт якой быў знесены ўжо ў XXI ст. разам з ацалелымі ў 30-я і гады Другой сусветнай вайны асабнякамі.

Аспіранту, які толькі пачынаў навуковую кар’еру, пашанцавала з выкладчыкамі. Ён заспеў зорны склад кафедры — М. Л. Рубінштэйна, М. М. Дружыніна, С. У. Бахрушына, К. В. Базілевіча. Першым куратарам Дзербава быў М. М. Ванаг, які загінуў у 1936 г. Фактычным жа кіраўніком быў М. Л. Рубінштэйн[9], сяброўства з якім, умацаваўшыся пад час эвакуацыі апошняга ў Саратаў у гады Айчыннай вайны, суправаджала ўсё жыццё абодвух[10]. Гэткімі ж трывалымі былі цёплыя пачуцці беларускага саратаўца да чалавека „золотой души <…> доброго и отзывчивого” Г. М. Панкратавай. Маскоўска-аспіранцкая частка ўспамінаў Л. А. Дзербава напоўнена сяброўскімі водгукамі і пра аднакурснікаў (К. А. Антонаву, С. С. Дзмітрыева, А. Л. Нарачніцкага, Г. Д. Тэйвеле, Р. П. Канюшую), і пра новых сяброў з крымскага санаторыя, куды аўтар патрапіў у 1936 г. як „победитель социалистического соревнования и ударнік”[11] (сярод аспірантаў) — у прыватнасці, пра генетыка У. В. Сахарава, гэтак жа, як і Дзербаў, захопленага музыкай, паэзіяй, літаратурай.

Рэпрэсіі на гістфаку МДУ 1936 г., якія суправаджаліся арыштамі дэкана Г. Ч. Фрыдлянда, П. Ф. Праабражэнскага, ак. М. М. Лукіна, М. М. Ванага, С. М. Дуброўскага, большасць якіх загінулі, і выгнаннем з партыі, высылкай у Саратаў Г. М. Панкратовой, ледзь не загубілі і аўтара ўспамінаў з жонкай Т. Л. Марозавай: ім прыгадалі выставу матэрыялаў па гісторыі СССР вясны 1935 г., дзе стэнд з царом Іванам IV апынуўся пад партрэтам Сталіна (выпадкова, але вельмі прароча!), і ў 1936 г. ацэненую Е. Яраслаўскім як „контрреволюционную”. Клопаты аб „реабилитации” аказаліся безвыніковымі. Муж і жонка атрымалі характарыстыкі, падобныя да „волчьих билетов”. У выніку шлях у Мінск, „приграничный город”, у БДУ, з якім ужо была заключана дамова, быў зачынены… Вяртанне на радзіму стала немагчымым. Можа быць, „это был перст божий… спустя 4 года Минск был превращен в развалины и оккупирован немцами” (с. 170).

Іх прытуліў педінстытут у Сталінградзе, які ў той час быў „неинтересным городом <…> и в экологическом, и в культурно-историческом отношении” (с. 174). Мала было цікавых людзей і ў самім інстытуце, і ў горадзе (выключэнне складалі — у інстытуце М. А. Алпатаў, Е. Кандзель, а ў горадзе — Г. А. Замяцін, спецыяліст па гісторыі Смуты пачатку XVII ст.). Знаходжанне ў Сталінградзе аблягчала толькі сяброўства з М. А. Алпатавым, яркім і таленавітым данскім казаком, выпускніком ІФЛІ, гісторыкам, культуролагам і пісьменнікам („Горят костры”, „Откуда течет Тихий Дон”) ды нязменная спадарожніца Дзербава музыка (дзякуючы набыццю электрафона, папярэдніка патэфона, ён пачаў калекцыянаваць пласцінкі, якімі заслухоўваліся частыя госці сямейства). Нездаволенасць пасадай метадыста, адсутнасцю магчымасцяў для заняткаў навукай зрушыла сямейства Дзербавых з гарачага і пыльнага горада на поўнач — у Саратаў, дзе працавала Г. М. Панкратава і выпускнікі маскоўскай аспірантуры. «Может, это опять был „перст божий” — ровно через четыре года Сталинград был снесен с лица земли во время немецкого нашествия и великой битвы на Волге!» (с. 183).

Апошні раздзел пра доўгае, напоўненае працай і плённае жыццё ў Саратаве кароткі і хутчэй нагадвае афіцыйную справаздачу аб прачытаных ва ўніверсітэце курсах, незлічонай колькасці лекцый у шматлікіх установах і г. д.[12], калі не лічыць студэнцкіх прысвячэнняў на падораных яму кнігах. Прывяду адно з гэтых пасланняў:

„Вы — первый учитель в нашей взрослой жизни, сумевший увлечь нас историей, приблизить к ее тайнам… Вы научили нас стремлению узнавать каждый день новое, читать, слушать музыку, понимать живопись, без чего жизнь была бы серой и неинтересной” (с. 191). Другая асаблівасць гэтага раздзела — сумленная ацэнка сваёй навуковай прадукцыі. „…Больше всего мне нравятся мои труды о русско-польских отношениях (особенно статья о кандидатуре Ивана Грозного на польский престол — единственная в советской литературе!), моя докторская диссертация о Новикове[13] и другие публикации о русских просветителях XVIII в.” (с. 193).

У заключэнні кнігі аўтар сам адзначае галоўную асаблівасць сваіх мемуараў: „приведенные здесь факты достоверны, соответствуют реальной действительности. Ничего выдуманного, никакого баснословия, стариковских фантазий нет” (с. 197).

Завяршае ж кнігу палымяны — у адрозненне ад спакойна-талерантнага (нават у дачыненні да даносчыцы 30-х г.) стылю — маніфест навукоўца „Несколько горьких мыслей о развитии советской исторической науки и причинах нынешнего ее плачевного состояния” — урывак з нявыказанай прамовы чэрвеня 1989 г. (у год свайго 80-годдзя). Хоць тут Дзербаў звяртаўся да праблем „савецкай” навукі, шматлікія яе палажэнні яшчэ больш актуальныя ў наш „постсавецкі” час.

Варта паўтарыць галоўныя палажэнні прамовы: 1. Стварэнне няправільнай, спрошчанай, аднабокай мадэлі (тэорыі) гістарычнага працэсу з перабольшаным уяўленнем аб ролі матэрыяльных умоў, эканомікі, класавай барацьбы і інш. і відавочнай недаацэнкай чалавечага фактара, ролі асобы, духоўнага жыцця, ролі ідэй, грамадскай псіхалогіі, дзяржаўных, нацыянальных і рэлігійных момантаў”. Калі ад першай прычыны „плачевного состояния” наша навука паступова пазбаўляецца, то другая („узкоклассовый догматический подход, нетерпимость к инакомыслию”) проста мадыфікавалася: месца „дореволюционных” і замежных „буржуазных ученых” занялі сучасныя айчынныя, якія не згаджаліся „выпрямлять” гісторыю ў афіцыёзна-патрыятычным духу. Менавіта пра гэта і ідзе гаворка ў пункце трэцім прамовы Л. А. Дзербава: „прямое и грубое подчинение исторической науки политической конъюнктуре” (нашы дні — гэта трактоўка ролі Івана ІV і „эффективного менеджера” Іосіфа Сталіна, апошняга ў кантэксце яго замежнай палітыкі і асабліва Айчыннай вайны). У поўнай меры захаваліся „административно-командные” метады кіравання гістарычнай навукай, прамое і грубае ўмяшанне дзяржаўнага і партыйнага (які носіць, праўда, крыху іншае найменне) кіраўніцтва ў справы навукі і „девальвация исторической науки”, якая яго суправаджае (у нашы дні выявілася найвыразней у феномене Фаменкі). Паўтараць жа ўслед за Л. А. Дзербавым тэзіс пра „нищенскую (по сравнению с Западом) материальную и техническую базу исторической науки, ее учреждений и кадров” не лічу патрэбным, бо ў аналагічным становішчы знаходзяцца і іншыя галіны навукі (біялогія, хімія і інш.), адкуль адбываецца яшчэ больш масавы адток кадраў за мяжу.

А вось апошні тэзіс вучонага заслугоўвае адмысловай увагі, бо ў ім якраз і „зарыта собака” бедстваў айчыннай навукі і культуры і ўрэшце хуткага і катастрафічнага скочвання Расіі да ўзроўню краін трэцяга свету. «Нигилизм и недоверие со стороны „народа” и „руководства” к научной интеллигенции, к интеллигенции и „интеллигентности” вообще, отношение к ним как к чему-то отрицательному, „стыдному”, классово чуждому, во всяком случае, неполноценному, особенно к наукам гуманитарным и их представителям, которые ведь не „пашут” и не „сеют”, да и вообще ничего не производят. А историческая наука — одна из самых „интеллигентных” наук!

Кажется, козе должно быть ясно, что науку создает не „рабочий класс” и не „народ” вообще, а лишь образованная его часть, т. е. интеллигенция. Нетрудно понять, что без науки общество обречено на застой, деградацию и гибель» (с. 201).

Вядома, у нашы дні рабочы клас і цудам ацалелыя сяляне па ступені нядбайнасці да іх інтарэсаў зраўняліся з інтэлігенцыяй, і не толькі навуковай, але і з „балалаечнікамі” і іншымі дзеячамі культуры. Але асноўная выснова Л. А. Дзербава аб асуджанасці падобнага грамадства застаецца ў поўнай сіле. Бо дагэтуль дзейнічае дактрына У. І. Леніна аб немэтазгоднасці выхавання новай інтэлігенцыі: „Вообще к интеллигенции, как вы, наверное, знаете, я большой симпатии не питаю, и наш лозунг „ликвидировать безграмотность” отнюдь не следует толковать как стремление к нарождению новой интеллигенции. „Ликвидировать безграмотность” следует лишь для того, чтобы каждый крестьянин, каждый рабочий мог самостоятельно, без чужой помощи, читать на ши декреты, приказы, воззвания. Цель — вполне практическая. Только и всего”[14].

Насуперак ёй жыў і дзейнічаў годны сын беларускага народа Л. А. Дзербаў. Успаміны Дзербава адрозніваюцца ад асноўнай масы мемуараў яго калег. Яны вельмі нешматслоўныя, стрыманыя ў ацэнках, высакародныя ў дачыненні да годных людзей, надзвычай сумленныя і інфармацыйныя. Карціны жыцця ў Беларусі напярэдадні і пад час рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, у Новачаркаску ў перыяд калектывізацыі — сур’ёзны уклад гісторыка ў разуменне мінулага стагоддзя.

Яго зацятасць у авалоданні ведамі насуперак усім і ўсялякім перашкодам, тыповым для савецкага часу, яго сумленнасць у навуцы і выкладанні — неўміручы прыклад для новых пакаленняў, прыклад чалавека таго самага пакалення савецкай інтэлігенцыі, якую не хацеў гадаваць заснавальнік Савецкай дзяржавы. У ім не было ўласцівага стандартнаму савецкаму чалавеку цынізму, які склаўся яшчэ ў 20-я г. і пышна квітнее ў нашы дні. Логіка цяжка і мужна пражытага жыцця прывяла Л. А. Дзербава да адмаўлення той самой міфічнай дактрыны, на якой трымаўся дзяржаўны лад, які абрынуўся ў бездань. І гэта таксама адзін з урокаў для новых пакаленняў людзей, якія выдаюць сябе за інтэлігентаў і мараць пра вяртанне савецкай сістэмы. Атэіст Л. А. Дзербаў належыць да тых прадстаўнікоў новай інтэлігенцыі савецкага часу, на якіх у свой час — у 20–40-я г. ХХ ст. — ускладаў надзеі на выратаванне Расіі вялікі рускі рэлігійны філосаф Г. П. Фядотаў.

Ёсць і яшчэ адзін — чыста гістарыяграфічны аспект значнасці рэцэнзаванага тома. Успаміны Л. А. Дзербава змяшчаюць і ключ да разумення цяперашняга развіцця беларускай гістарычнай навукі. Не абцяжараныя ўласцівым расіянам імперскім комплексам, пераўтвораным цяпер у комплекс непаўнавартаснасці, беларускія гісторыкі больш свабодныя ў сваіх пабудовах. Акрамя таго, мірнае суіснаванне некалькіх рэлігій, якое, дарэчы, паспрыяла адмаўленню аўтара ад ўсіх, не дазволіла ні адной з беларускіх цэркваў уступіць у ганебны альянс з дзяржаўнай уладай, як зноў зрабіла РПЦ. А гэта ў сваю чаргу пакінула прастору свабоды і для вывучэння гісторыі мінулага. Нельга скідаць з рахункаў і ўплыў геапалітычнага фактара, які аблягчаў цеснае і зацікаўленае супрацоўніцтва з суседзямі, што прывучала не толькі да талерантнасці да іншых народаў, але і да вывучэння іх моў. Таму да выкліку нашага часу гісторыкі Беларусі падышлі больш псіхалагічна і прафесійна падрыхтаванымі, чым іх расійскія калегі. У выніку сучасная беларуская гістарыяграфія мяжы ХХ–XXI ст. перажывае небывалы ўзлёт.

Пераклад Юльяны Ветрык


[1] Историк и историография: Материалы науч. конф., посвященной 90-летию со дня рождения Л. А. Дербова. Саратов, 1999. С. 17–20.
[2] Аврус А. И., Мезин С. А. Мемуары историка // Дербов Л. А. Страницы воспоминаний. Саратов, 2009. С. 9.
[3] Тамсама. С. 14.
[4] У сувязі з гэтым нельга не пашкадаваць, што выдаўцы ў дадатку не змясцілі гэты дакумент, які захаваўся ў сямейным архіве.
[5] Набор папулярных у пачатку ХХ ст. паэтаў і празаікаў быў стандартны па ўсёй краіне і ва ўсіх яе яшчэ недабітых саслоўях. Рэцэнзентка чытала тое самае ў 30–40-я г. ХХ ст. сярод рэштак сямейнай бібліятэкі.
[6] Міжволі ўспомніш раман А. П. Чудакова „Ложится тень на старые ступени”, дзе герой, амаль равеснік Л. А. Дзербава, здзіўляў школьных настаўнікаў, пачціва называючы прадстаўнікоў дому Раманавых „государями императорами”, а ў задачках даведваўся кошт сукна, змеранага ў аршынах.
[7] У тыя гады гісторыя як такая была заменена вывучэннем матэрыяльнай культуры; дзейнічала Расійская акадэмія гісторыі матэрыяльнай культуры (РАГМК). Пра гэта гл. падрабязней: Формозов А. А. Русские археологи эпохи тоталитаризма. Москва, 2005.
[8] Падрабязней гл.: Дербов Л. А. Введение в изучение истории. Москва, 1981.
[9] Пад яго кіраўніцтвам Л. А. Дзербаў напісаў працу „Крестьянская война на Украине в середине XVII в.”, але „разошелся в главных и принципиальных проблемах темы со своим научным руководителем” (с. 160).
[10] Цамутали А. Н. „У меня, как всегда, много работы…”: Несколько штрихов к облику Н. Л. Рубиншткйна // Страницы российской истории: Проблемы, события, люди. Сб. статей в честь Бориса Васильевича Ананьича. С.-Петербург, 2003. С. 275–285.
[11] Не блытаць з музычнай прафесіяй.
[12] Ад чаго засталося толькі „чувство горечи о зря потерянном времени. Надо было растить детей, сажать деревья, писать книги. Это остается…” (с. 194). Цяжка цалкам пагадзіцца з аўтарам успамінаў. Жывое слова больш даходлівае, менавіта яно можа павярнуць лёс чалавека, які і праз дзясяткі гадоў будзе з удзячнасцю успамінаць настаўніка і лектара (пра што, між іншым, піша і сам Леанард Адамавіч; с. 192).
[13] Дербов Л. А. Общественно-политические и исторические взгляды Н. Н. Новикова. Саратов, 1974.
[14] Анненков Ю. П. Дневник моих встреч. Цикл трагедий. Москва, 2005. С. 60.

Наверх

Wybitni historycy wielkopolscy (Марцэлі Косман)

1 студзеня, 2011 |

Wybitni historycy wielkopolscy / Praca zbiórowa pod red. JERZEGO STRZELCZYKA. Poznań, Wydawnictwo Poznańskie, 2010. 875 s.

Познань і Велікапольшча маюць значную колькасць дакументальных збораў па гісторыі рэгіёна і I Рэчы Паспалітай, у тым ліку сучасных усходніх суседзяў — Беларусі і Літвы. Іх узнікненне было звязана з дварамі князёў, біскупаў і манастыроў яшчэ ў эпоху Пястаў. У Сярэдневеччы з’явіліся такія каштоўныя крыніцы, як „Хроніка Велікапольская” ці „Хроніка” Янкі з Чарнкова, збіраліся матэрыялы працэсаў з Нямецкім ордэнам, якія сталі выдавацца з сярэдзіны XIX ст. Сярод найбольш значных былі „Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum” (выдаў Тытус Дзялыньскі, які фактычна стаў пачынальнікам працы ў гэтым накірунку), а потым „Acta Tomiciana” — дакументацыя каралеўскай канцылярыі часоў Жыгімонта Старога. З Велікапольшчы паходзілі і такія старапольскія храністы, як Свентаслаў Ажэлка, Самуэль Твардоўскі. Пад час знаходжання земляў пад уладай Прусіі аховай помнікаў нацыянальнага мінулага займаліся такія патрыёты, як Эдвард Рачыньскі і Тытус Дзялыньскі. Вынікам іх працы сталі кнігазборы, якія існуюць і сёння, — Бібліятэка Рачыньскіх (з 1829 г.) і Курніцкая бібліятэка (узнікла каля 1828 г.), у той час як іншыя зборы зніклі. Важнае месца займаюць і зборы створанага ў 1857 г. Таварыства сяброў навукі. У 1919 г. яго старшыня, Х. Свянціцкі, выступіў ініцыятарам стварэння Вышэйшай Пястаўскай вучэльні, цяпер — Універсітэт імя Адама Міцкевіча. Прафесура, якая тут працавала, падрыхтавала яшчэ ў міжваенны перыяд значную колькасць выдатных вучоных, якія пасля Другой сусветнай вайны стварылі ўласныя даследчыцкія цэнтры ў Познані і іншых гарадах паўночна-заходняй Польшчы.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Познані ўзнік Заходні інстытут, а потым філіялы Польскай акадэміі навук. Тут пачалі выдавацца такія навуковыя серыі, як „Roczniki Historyczne”, „Przegląd Zachodni”, „Słownik Starożytności Słowiańskich”, „Studia Źrodłoznawcze” (першы з пералічаных убачыў свет яшчэ ў міжваенны перыяд), а таксама даследаванні па гісторыі Памор’я, Велікапольшчы і Познані. Акрамя гэтага з’яўляліся працы па сусветнай гісторыі, гісторыі Нямеччыны, Літвы. У першую чаргу ў гэтай сувязі варта згадаць імёны знакамітых медыявістаў — К. Тымянецкага, Г. Лаўмяньскага і Г. Лябуды.

У сувязі з адзначаным не выклікае здзіўлення жаданне познаньскіх гісторыкаў адлюстраваць дасягненні рэгіянальнай гістарыяграфіі па ўзоры іншых польскіх навуковых асяродкаў[1]. Ва ўводзінах да выдання рэдактар згадвае, што „ідэя асэнсавання гісторыі познаньскага і велікапольскага гістарычнага асяроддзя ўпершыню была сфармулявана… прафесарам Герардам Лябудам пад час урачыстасцяў з нагоды яго шасцідзесяцігоддзя ў кастрычніку 1976 г.”.

У 1989 г. у Навуковым выдавецтве Універсітэта імя А. Міцкевіча выйшла добра падрыхтаваная кніга пад назвай „Wybitni historycy wielkopolscy” (рэд. Е. Стшэльчык), дзе прыводзіліся біяграфіі 33 ужо памерлых даследчыкаў. У новым выданні, якое выйшла пад той самай назвай у Познаньскім выдавецтве, да змешчанай раней інфармацыі дадаліся матэрыялы пра іншых 28 гісторыкаў, якія адышлі ў іншы свет за апошнія 20 гадоў.

Можна спрачацца, ці ўсе пададзеныя ў кнізе асобы былі выбітнымі, але, безумоўна, кожны з іх заслугоўвае, каб застацца ў памяці нашчадкаў. Мы сустракаем тут імёны як тых, хто ўсё свае жыццё звязаў з універсітэтам імя А. Міцкевіча, так і тых, хто воляй лёсу быў вымушаны пакінуць Велікапольшчу. У кнізе прыводзяцца таксама біяграфіі даследчыкаў, якія працавалі на юры дычным факультэце (З. Вайцэхоўскі, З. Качмарчык, М. Шчанецкі). Справядліва згадваецца і Анджэй Вайткоўскі (памёр у 1975 г.), які ў якасці дырэктара Бібліятэкі Рачыньскіх у міжваенны перыяд шмат зрабіў для Велікапольшчы. Пасля нападу Нямеччыны ён выехаў з Познані, а апошнія трыццаць гадоў жыцця працаваў у Літоўскім каталіцкім універсітэце. Нягледзячы на яго шматлікія просьбы ў 1949 г. яму не дазволілі вярнуцца ў Познань, а таму „на чужыне” ён працаваў над бібліяграфіяй гісторыі Велікапольшчы. Яго даследаванне пра Э. Рачыньскага стала класічным і, больш за тое, захавала крыніцазнаўчую вартасць, таму што большая частка матэрыялаў, на падставе якіх яно было напісана, знікла пад час Другой сусветнай вайны.

Падобным чынам можна згадваць мноства паважаных імён. Першыя дзесяць маюць дачыненне да XIX — пачатку ХХ ст. Гэта арыстакраты-асветнікі, якія збіралі старапольскія пісьмовыя помнікі, мецэнаты і выдаўцы старадаўніх крыніц, іх супрацоўнікі і дакументалісты свайго часу (Эдвард Рачыньскі, Тытус і Ян Дзялыньскія, Юзэф Лукашэвіч, Енджэй Марачэўскі, Казімеж Ярахоўскі, Ян Карыткоўскі, Ігнацы Закшэўскі, Эдмунд Калье і Станіслаў Карвоўскі). Наступная група звязана з сучаснай гістарыяграфіяй міжваеннага перыяду (Тэадор Тыц, Адольф Варшаўэр, Браніслаў Дэмбіньскі, Казімеж Хадыніцкі, што прыехаў з Вільні, і адзін з заснавальнікаў універсітэта ксёндз Станіслаў Казероўскі). Частка даследчыкаў перажыла акупацыю і працягнула працу пасля 1945 г. Сярод такіх былі Ян Руткоўскі, Адам Скалкоўскі, Станіслаў Бодняк (дырэктар Курніцкай бібліятэкі і прафесар Познаньскага ўніверсітэта). З пасляваеннага пакалення трэба згадаць Уладыслава Кавалёнка, Здзіслава Грота, Уладыслава Кусіньскага, Вітольда Якубчыка, Ежы Тапольскага, Брыгіду Кюрбіс, познаньцаў Герарда Лябуду, Чэслава Лучака і Бенона Міськевіча.

Звычайна Познань трактуюць як цэнтр нямецкіх даследаванняў. Аднак яшчэ з сярэдзіны XIX ст. тут вялося вывучэнне Вялікага Княства Літоўскага і з’яўляліся адпаведныя публікацыі. Яны мелі важнае значэнне для далейшых даследаванняў. У гэтым месцы неабходна зазірнуць у біяграфіі велікапалян Э. Рачыньскага, Ю. Лукашевіча, Т. Дзялыньскага. На жаль, не змешчаны ў кнізе матэрыял пра памерлага ў маладым узросце гісторыка Яна Непамуцэна Раманоўскага. У міжваенны перыяд аўтарамі фундаментальных прац па гісторыі ВКЛ сталі выхадзец з Віленшчыны Казімеж Хадыніцкі (працаваў у Познаньскім універсітэце), Станіслаў Бодняк і Уладыслаў Пацеха, якія закраналі літоўскую тэматыку ў даследаваннях гісторыі XVI ст.

У 1925 г. з Львова прыехаў Зыгмунт Вайцэхоўскі (1900–1955), у працах якога перавагу мелі нямецкая тэматыка і пачатак існавання манархіі Пястаў. Два познаньскія гісторыкі — Уладыслаў Каваленка (1884–1966) і Уладзімір Двожачэк (1905–1988) — нарадзіліся ў Мінску, у Беларусі. Першы ў 1921 г. прыехаў у Познань, дзе і пражыў да смерці ў 1966 г. Яго цікавіла марская тэматыка і гісторыя першых славян. Доўгі час ён быў адным з рэдактараў шматтомнага „Słownika starożytności słowiańskich”, дзе шмат месца адводзіў малой радзіме. Двожачэк паходзіў з паланізаванай чэшскай сям’і, якая з’явілася на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. У 1920 г. ён пераехаў з Мінска ў Познань. Тут скончыў школу, потым атрымаў вышэйшую адукацыю і пад кіраўніцтвам Адама Скалкоўскага (які прыехаў з Львова) заняўся старапольскай генеалогіяй. І хоць у яго навуковай спадчыне пераважаюць працы па гісторыі Велікапольшчы, ёсць сярод іх і даследаванні па гісторыі I Рэчы Паспалітай.

Значнай фігурай у познаньскай гістарыяграфіі пасля Другой сусветнай вайны стаў Генрык Лаўмяньскі, які да 1939 г. выкладаў ва Універсітэце імя Стэфана Баторыя ў Вільні і быў аўтарам двухтомніка „Studia nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego”. Біяграфічная нота, змешчаная ў разгляданай кнізе, паказвае яго літуаністычныя працы і фундаментальныя даследаванні па гісторыі славян, якія ён праводзіў пасля 1945 г. І хоць у свой познаньскі перыяд жыцця Лаўмяньскі не вывучаў гісторыю ВКЛ, ён падрыхтаваў шмат вучняў, якія заняліся згаданай тэматыкай, і шчыльна сачыў за дасягненнямі сучаснай гістарыяграфіі ў гэтым напрамку[2]. Пасля смерці выдатнага гісторыка некаторыя з яго прац з’явіліся ў часопісе „Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica”. Больш за тое, была перавыдадзена яго дысертацыя — „Akta cechów wileńskich” [3] (падрыхтаваная Я. Юркевічам), а таксама гісторыя насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., што праляжала доўгі час у рукапісах, і „Polityka Jagiellonow”.

Разглядаючы новае выданне пра знакамітых познаньскіх гісторыкаў XIX–ХХ ст., варта заўважыць, што іх унёсак у даследаванне гісторыі старадаўняй Літвы і Беларусі заслугоўвае больш дэталёвага аналізу і асобнай манаграфіі.

Познань

Марцэлі Косман


[1] У якасці прыкладу згадаем кнігу „Historycy warszawscy ostatnich dwoch stuleć” (Warszawa, 1986), дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прыведзены біяграфіі 26 асоб, пачынаючы ад А. Нарушэвіча і І. Лелявеля.
[2] Падрабязней пра гэта гл: Косман М. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2010. С. 360–375.
[3] Гл.: рэц. М. Космана на гэтае выданне // БГА. Т. 14. Сш. 1–2. 2007. С. 398–404.

Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVI–XVIII w. (Уладзімір Падалінскі)

1 студзеня, 2011 |

Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVI–XVIII wieku. Materiały XVIII konferencji Komisji Lituanistycznej przy Komitecie Nauk Historycznych PAN w dniach 22–23 września 2009 roku / Pod red. URSZULI AUGUSTYNIAK i ANDRZEJA ZAKRZEWSKIEGO. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2010. 197 s.

Рэцэнзаванае выданне з’яўляецца зборнікам рэфератаў, агучаных на міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай Інстытутам гісторыі права Варшаўскага ўніверсітэта, Гістарычным інстытутам Варшаўскага ўніверсітэта і Інстытутам гісторыі Поль скай акадэміі навук. Удзельнікі канферэнцыі з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны сканцэнтравалі ўвагу перадусім на аналізе дзейнасці найважнейшых сфераў шляхецкага самакіравання ў Рэчы Паспалітай — павятовых соймікаў і судаводстве. Разгледжаны і шляхецкія канфедэрацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага.

Першая частка зборніка (4 тэксты) прысвечана пар ла-менцкай практыцы ў Кароне Польскай і Вялікім Княс тве. І. Хаіньска-Міка (Варшава) акрэслівае най важ нейшыя даследчыя праблемы ў вывучэнні па вя то вых соймікаў Кароны ў XVI–XVII ст. (13–23). Раз гле джаны не толькі праблемы, што ўжо закраналіся ў гіс тарыяграфіі, але і вызначаны новыя патэнцыйныя накірункі даследавання. На думку аўтара, гэта выданне крыніц (у т. л. і ў электронным выглядзе ў сеціве), вы вучэнне сойміка і як грамадскага інстытута, і як месца прэзентацыі сацыяльна-палітычных поглядаў шляхты, аналіз працэдуры працы (напр., спосаб абрання паслоў, дэбаты, прыняцце ўхвалаў), адлюстраванне кантактаў соймікаў з мяшчанствам і паміж самімі соймікамі ў розных рэгіёнах краіны. Актуальнай застаецца прабле матыка, звязаная непасрэдна са шляхтай, якая ўдзель нічала ў сойміках: даследаванне палітычных, суседска-сваяцкіх, кліентальных сувязяў лакальных парламентарыяў, вызначэнне шляхецкіх лідараў і груп уплыву, іх актыўнасці і ступені самастойнасці. Для лепшага разумення сацыяльна-палітычных пра цэ саў у Рэчы Паспалітай прапануецца звярнуцца да вывучэння стасункаў на ўзроўнях „пасол — выбарцы” і „соймік — сойм”. Заклікае аўтар і вярнуцца да планаў падрыхтоўкі слоўніка парламентарыяў Рэчы Паспалі тай (20). Асабліва хацелася б адзначыць ідэю наконт аналізу месца сойміка ў сістэме сацыяльнай камунікацыі між лакальнымі супольнасцямі і цэнтральнай уладай (points of contact, 23). І хоць І. Хаіньска-Міка падкрэслівае, што яе рэфлексіі датычаць толькі каронных соймікаў (13), але, на нашу думку, фактычна ўсе з прапанаваных даследчых накірункаў надзвычай актуальныя і для вывучэння павятовых соймікаў Вялікага Княства Літоўскага. Павятовым соймікам, як арганізацыйнай форме грамадскага (публічнага) жыцця Вялікага Княства ў часы панавання першых Вазаў, прысвечаны артыкул вы біт нага польскага гісторыка Г. Віснэра (25–33). Раз-глядаюцца пытанні іерархіі соймікаў, працэдуры іх склікання і працы, месца правядзення паседжанняў, складу і колькасці ўдзельнікаў. Не застаецца па-за ўвагай даследчыка спосаб прыняцця соймікавых ухвалаў і шляхі іх рэалізацыі непасрэдна на сойме. На заканчэнне коратка ахарактарызаваны такі палітычны інстытут, як Галоўны соймік Вялікага Княства Літоўскага (32).

У артыкуле Робертаса Юргайціса (Вільня) робіцца спроба праз характарыстыку дзейнасці сойміка Віленскага павета ў 1717–1795 г. паказаць карэляцыю шля-хецкага парламентарызму і самакіравання (35–53). Аўтар не звязвае інстытут павятовых соймікаў выключна з дзейнасцю сойма Рэчы Паспалітай, а паказвае, што паступова крышталізаваліся новыя функцыі соймікаў, якія на лакальным узроўні канцэнтравалі найважнейшыя паўнамоцтвы шляхецкага самакіравання. Пры гэтым розныя віды соймікаў падзяляюцца на два тыпы: звязаныя з парламентарызмам (перадсоймавыя, перадканвакацыйныя, перадэлекцыйныя, рэляцыйныя) і з самакі раваннем (элекцыйныя, гаспадарчыя і трыбунальскія). На аснове статыстычных метадаў даследавання Р. Юргайціс аналізуе інтэнсіўнасць дзейнасці віленскага сойміка (працягласць соймікавых сесій, перыядычнасць і час іх правядзення), на якую непасрэдна ўплывала функцы янаванне такіх інстытутаў, як сойм і Галоўны Трыбунал. У выніку робіцца да волі важная выснова, што ў дзейнасці сойміка Віленскага павета значна пераважалі функцыі шляхецкага самакіравання, а ўзмацненне тэндэнцый самакіравання ў дзейнасці соймікаў было звязана з больш інтэнсіўнай дзейнасцю сойма і якасным скачком у развіцці парламентарызму Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. (52). Безумоўна, цікава было б праверыць па доб ныя высновы на матэрыяле соймікаў з іншых рэгіёнаў Вялікага Княства. Заўважым, што асобная ўвага аддадзена месцу віленскага сойміка ў іерархіі павятовых соймікаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (38–42). Самы аб’ёмны матэрыял зборніка належыць беларускаму даследчыку Андрэю Радаману (Мінск) і прысвечаны шляхецкаму самакіраванню ў Новагародскім ваяводстве ў 1565–1632 г. (55–103). Пасля кароткага агляду пытанняў, звязаных з месцам правядзення соймікаў Новагародскага, Слонімскага і Ваўкавыскага паветаў, колькасцю іх удзельнікаў і кіраўнікамі паседжанняў, аўтар пераходзіць непасрэдна да вывучэння сфераў шляхецкага самакіравання. Перадусім на аснове шырокай базы крыніц аналізуюцца ваенныя, гаспадарчыя, судовыя і адміністрацыйныя функцыі мясцовых соймікаў. Падрабязна разглядаецца дзейнасць элекцыйных і дэпутацкіх соймікаў. Важна, што атрыманыя звесткі дазволілі А. Радаману збольшага адлюстраваць асабісты склад лакальнай палітычнай эліты, яе палітычную і прававую культуру, шляхі кар’ернага росту. На думку аўтара, характэрнымі рысамі палітыка-прававой культуры мясцовай шляхты (прынамсі, яе палітычна актыўнай часткі) былі павага да права і даволі высокія патрабаванні да маральных якасцяў і ўзроўню адукацыі лідараў рэгіянальных шляхецкіх эліт (97). Вельмі важнай падаецца і выснова пра тое, што частка сярэдняй шляхты Новагародскага павета не хацела быць проста кліентэлай магнатаў, а прэтэндавала на самастойную ролю ў палітычным жыцці (101). Сапраўды, ужо наспела неабходнасць на сучасным узроўні даследаваць пытанне аб існаванні самастойнага шляхецкага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVI — пачатку XVII ст. і паставіць пад сумнеў тэзу аб выключна пасіўнай ролі сярэдняга і дробнага шляхецтва Вялікага Княства ў тагачасных грамадска-палітычных працэсах.

Наступны блок даследаванняў (таксама 4 тэксты) закранае практыку судаводства ў Рэчы Паспалітай. Эва Дубас-Урвановіч (Беласток) разглядае кароннае судаводства ў час першых двух бескаралеўяў у Рэчы Паспалітай (107–117). На яе думку, у часы першага бескаралеўя (1572–1574) узніклыя канфедэрацыі і каптуровыя суды былі найперш выражэннем клопату шляхты аб унут ранай бяспецы і сведчаннем яе здольнасці да самаарганізацыі ў крызісны момант (110, 112). А ўжо на каранацыйным сойме Генрыха Валуа ў 1574 г. быў прапанаваны праект рэформы судовай сістэмы ў Кароне Польскай. Прычым аўтар падкрэслівае генетычную сувязь дадзенага праекта з ідэямі экзекуцыйнага руху, асабліва ардынацыі 1563 г., аснову якіх складала імкненне стварыць вышэйшую судовую інстанцыю, незалежную ад караля. Для другога бескаралеўя (1574–1576) ужо было характэрна распаўсюджанне сярод шляхты планаў грунтоўнай судовай рэформы (114). Згод на з Э. Дубас-Урвановіч, першыя бескаралеўі мелі надзвычайнае значэнне для паглыблення дыскусіі пра стан правасуддзя ў краіне. Матэрыялы, сабраныя ў артыкуле, датычаць выключна каронных земляў. Аднак хочацца спадзявацца, што і ў беларускай гістарыяграфіі актывізуюцца даследаванні, прысвечаныя ідэям ды праектам рэформы судаводства Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI ст. Крыху іншы погляд на ідэі рэфармавання судовай сістэмы ў Рэчы Паспалітай прапануе Наталля Старчанка (Кіеў) (119–132). Укра-інская даследчыца ставіць даволі правакацыйнае пытанне: а ці сапраўды валынская шляхта ў канцы XVI ст. патрабавала выпраўлення судаводства? На падставе аналізу дзейнасці судоў Валынскага ваяводства ў часы першых трох бескаралеўяў аўтар спрабуе вызначыць асаблівасці развіцця канфліктаў у мясцовым шляхецкім грамадстве і месца судовых ды пазасудовых механізмаў у іх улагоджанні. Н. Старчанка выступае з гіпотэзай, што грунтоўная рэформа судовай сістэмы была ідэалістычным праектам, які нават у выпадку рэалізацыі неабавязкова мусіў змяніць сітуацыю у судаводстве (123). Справа ў тым, што, на думку даследчыцы, афіцыйныя суды выконвалі функцыю свайго роду „тэатра” (proscenium) для прававога прызнання пазіцыі кожнага з бакоў канфлікту, бо на самай справе спрэчкі паміж шляхтай вырашаліся праз палюбоўныя суды (123, 131). Важнай падаецца і прапанова наконт неабходнасці пераацэнкі погляду пра неправавы характар шляхецкага грамадства ранняга Новага часу (131). Рэферат Віялеты Зялецкай (Торунь) прысвечаны разгляду судовых спраў аб спадчыне паміж блізкімі сваякамі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIII ст. (133–142). Адна з пастаўленых задач — далейшае падрабязнае даследаванне праблемы ўдзелу жанчын у наследаванні па бацьку і іх рэальны ўдзел у распараджэнні нерухомай маёмасцю (142). Мэтай артыкула Томаша Цясельскага (Аполе) стаў падрабязны паказ механізмаў выкарыстання Вялікіх (Галоўных) і Скарбовых Трыбуналаў Кароны Польскай і Вялікага Княства ў палітычнай барацьбе ў 1740-я г. (143–172). Асаблівая ўвага аддадзена падзеям 1749 г., калі ўпершыню ў Рэчы Паспалітай дайшло да зрыву новага Вялікага Трыбуналу ў Кароне.

Нарэшце, у асобную частку зборніка вылучаны артыкул літоўскай даследчыцы Р. Шмігельскітэ-Стукене (Вільня), прысвечаны складу і сферы дзейнасці лакальных органаў канфедэрацыі Вялікага Княства Літоў скага ў 1792–1793 г. (175–189). У выніку аналізу персанальнага складу лакальных канфедэрацый Вялікага Княства робіцца выснова, што большасць іх кіраўніцтва належала да павятовай палітычнай эліты і быў распаўсюджаны прынцып выбарнасці ўраднікаў. Праўда, фактычна не разгледжана, наколькі свабоднымі ад знешняга (расійскага) уплыву былі гэтыя выбары. Што датычыць паўнамоцтваў мясцовых канфедэрацый, то, як добра паказала Р. Шмігельскітэ-Стукене, яны выконвалі судовыя, фіскальныя і адміністрацыйна-паліцэйскія функцыі.

Вызначаны аб’ём дадзенай рэцэнзіі абумовіў яе даволі аглядны характар. Разам з тым спадзяемся, што мы падштурхнулі спецыялістаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, бліжэй пазнаёміцца са зместам рэцэнзаванага выдання. Высокі навуковы ўзровень усіх матэрыялаў, змешчаных у зборніку, адназначна дазваляе назваць яго важкім унёскам у вывучэнне сацыяльна-палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай XVI–XVIII ст.

Мінск

Уладзімір Падалінскі

Свэн Экдаль. Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы*

21 снежня, 2010 |

І

Нямецкі ордэн на тэрыторыі Прусіі ўяўляў сабою напрыканцы XIV ст. унутрана і знешне ўмацаваную тэрытарыяльную дзяржаву[1]. Выдатна арганізаваны, з выдатным кіраваннем, ён уладарыў на паўднёва-ўсходніх тэрыторыях Балтыкі. Адзіным, чаго яшчэ, здавалася, не хапала, была тэрытарыяльная сувязь з лівонскім адгалінаваннем Ордэна, якую можна было забяспечыць, падпарадкаваўшы Жамойць на Паўночным Усходзе і засцярогшы ад небяспекі шляхі зносін з Захадам прысваеннем Новай Маркі (Neumark). Абедзве задачы былі вырашаны напрыканцы XIV і на пачатку XV ст.: па Салінскім дагаворы 1398 г. Вітаўт (1392–1430), вялікі князь ВКЛ, перадаў Ордэну Жамойць у абмен на Усходнюю Судаву[2], таму што літоўцы ў той час збіралі сілы для барацьбы супраць татар (у наступным годзе яны пацярпелі цяжкае паражэнне ад татар на Ворскле), а ў 1402 г. Ордэн здолеў атрымаць Новую Марку ад венгерскага караля Жыгімонта, на той час маркграфа брандэнбургскага. Тым самым небяспека шляхам зносін для крыжаносцаў і наймітаў з Райха і з Заходняй Еўропы больш не пагражала, заставалася яна толькі там, дзе яшчэ не хапала невялікага злучальнага адрэзка паміж Новай Маркай і Прусіяй у паўднёвай Памераніі. Акрамя таго, у 1398 г. Ордэн выгнаў з Готланда так званых братоў-віталійцаў, і вялікая частка тэрыторый Балтыйскага мора была вызвалена ад марскіх разбойнікаў[3], так што з гэтага часу больш не існавала перашкод для гандлёвай дзейнасці багатых ганзейскіх гарадоў Прусіі — найперш тут можна назваць Данцыг, квітнеў таксама і ўнутраны гандаль Ордэна з цэнтрамі ў Мальбарку і Караляўцы. Здавалася, што гэтая незвычайная ордэнская дзяржава дасягнула піка сваёй моцы і ёй забяспечана бліскучая будучыня.

Аднак гэта было зацішша перад бурай. Нагод для канфліктаў і ў самой Прусіі, і па-за яе межамі хапала, яны не маглі не ўцягнуць краіну ў хуткім часе ў вір войнаў і паражэнняў. У барацьбе супраць экспансіі Польшчы і ВКЛ Нямецкі ордэн быў настолькі аслаблены, што пасля заключэння Торуньскага мірнага пагаднення 1466 г. ён захаваў толькі цень сваёй былой велічы. Во йны 1409–1411, 1414, 1422, 1431–1433 (1435) гадоў і, нарэшце, вырашальная трынаццацігадовая вайна 1454–1466 г., у якой рыцарства і гараджане выступалі су праць ордэнскіх улад, — вось этапы яго паступовага заняпаду[4].

„Вялікая вайна” 1409–1411 г., кульмінацыяй якой стала знішчальнае паражэнне Ордэна ў барацьбе з польска-літоўскім войскам у бітве пад Танэнбергам 15 ліпеня 1410 г.[5], была выклікана жамойцкім пытаннем. Хаця рыцары Ордэна, спрабуючы заваяваць краіну, не раз ладзілі паходы на Жамойць па даўно выпрабаваным узоры вайсковых наступаў на Літву[6] і будавалі там замкі-крэ пасці, уладарыць там па-сапраўднаму яны не здолелі. Калі ў траўні 1409 г. успыхнула агульнае паўстанне пад кіраўніцтвам Вітаўта, Ордэну пагражала страта Жамойці, і адзінай магчымасцю спыніць такое развіццё падзей бачыліся буйныя вайсковыя аперацыі. Таму Ульрых фон Юнгінген (1407–1410)[7] летам паслаў аднаго са сваіх падначаленых з даручэннем навербаваць у Шчэціне, Мейсэне, Цюрынгіі, Браўншвайгу і Люнебургу крыжаносцаў, якія павінны былі выйсці ў паход за ўласны кошт, і 200 пік наёмных воінаў, агульнай колькасцю каля 600 чалавек. Былі мабілізаваныя і ўласныя сілы ордэна.

Абмежаваны канфлікт перарос у маштабную вайну, таму што супраць Ордэна выступіла не толькі Літва, але і Польшча на чале з каралём Ягайлам (1386–1434). Пасля Крэў скай уніі 1385 г. і шлюбу вялікага князя літоўскага Ягайлы, стрыечнага брата Вітаўта, з Ядвігай, малалетняй каралевай Польшчы, які адбыўся ў 1386 г. у Кракаве, Польшча і Літва аб’ядналіся ў унію, якая, нягледзячы на цяжкія ўнутраныя канфлікты, апраўдала сябе ў час вырашальнай барацьбы з Ордэнам. Польшча не магла канчаткова пагадзіцца са стратай Гданьскага Памор’я ў 1308– 1309 г. і, як і Літва, імкнулася да выхаду на Балтыйскае мора. Пры гэтым на першы план усё больш выходзіла гандлёвая палітыка. Калі вялікі магістр пад час вы рашальных перамоў з прадстаўнікамі Польшчы ў зам ку Мальбарка 1 жніўня 1409 г. пачуў, што Ягайла не застанецца бяздзейсным сузіральнікам, калі Ордэн паспрабуе задушыць паўстанне ў Жамойці, „перш чым будуць ўладжаныя спрэчкі паміж каралём і Ордэнам”, ён вырашыў спачатку пакарыць Польшчу і ўжо праз некалькі дзён пачаў вайну[8].

Ваенныя дзеянні 1409 г. былі для Ордэна паспяховымі, тры яго арміі спусташылі вялікія тэрыторыі ў паўночнай Польшчы, у тым ліку памежную Добжынскую зямлю[9]. Яны закончыліся перамір’ем, якое спачатку павінна было працягвацца да дня Св. Яна — 24 чэрвеня 1410 г., а потым было падоўжана да 4 ліпеня 1410 г. Між тым абодва бакі рыхтаваліся да верагоднай новай вайны: арміі ўзбройваліся, у Райху, і ў Заходняй Еўропе праводзілася вярбоўка і прапаганда, таму што чэшскаму каралю Вацлаву і Жыгімонту Венгерскаму місія пасрэднікаў у дасягненні міру не ўдалася.

Менавіта перамовы вясною і летам 1410 г. сталі для Ордэна фатальнымі, таму што ўмацавалі ў Ульрыха фон Юнгінгена пачуццё, быццам Вацлаў і асабліва Жыгімонт Венгерскі — гэта яго падтрымка, прыкрыццё з тылу. Але Жыгімонта больш любіў даваць абяцанні, чым дзейнічаць, яго цікавілі ў першую чаргу грошы Ордэна, якія цяклі да яго ракою. Уяўленне вялікага магістра пра асобу Жыгімонта не адпавядала рэальнасці. Палякі ж і літоўцы, наадварот, вельмі ўмела праводзілі паспяховую прагматычную палітыку[10].

II

Вайна 1410 г. карэнным чынам адрознівалася ад паходаў на Літву і ставіла перад кіраўніцтвам Ордэна непрывычныя задачы. Калі да гэтага часу яно было больш прызвычаена да наступальных дзеянняў, то ця пер трэба было паспрабаваць перайсці да абарончай стратэгіі з усімі яе недахопамі. Ніхто дакладна не ведаў, у якім месцы вораг нападзе пасля заканчэння перамір’я, да таго ж вялікая разгубленасць панавала яшчэ ў апошнія дні чэрвеня, калі аддаваліся часам палярна супярэчлівыя загады выступіць у паход, і непатрэбныя маршы стамлялі падраздзяленні Ордэна.

Армія ВКЛ прайшла неабжытую тэрыторыю і Мазовію і на пачатку ліпеня аб’ядналася з велікапольскімі і малапольскімі сіламі пад Чэрвіньскам на Вісле, дзе палякі наладзілі пераправу па пантонным мосце. У дапаможных атрадах на баку літоўцаў былі рускія і татары, на баку палякаў ваявалі наёмныя салдаты, галоўным чынам з Чэхіі і Маравіі, а таксама з Малдавіі і, магчыма, Валахіі. У першай палове ліпеня вялізная армія рушыла на поўнач, у напрамку Прусіі: Ягайла і Вітаўт вырашылі не драбніць сілы на некалькі франтоў, а адолець праціўніка адзіным магутным ударам на Мальбарк, галоўную цвярдыню Ордэна ў цэнтры краіны. Гэта было незвычайна правільна для таго часу спланаванае і праведзенае разгортванне войскаў.

Польска-літоўскае войска перайшло мяжу Прусіі ў паўднёвай частцы комтурства Остэродэ і паспрабавала спачатку ўварвацца ў Хэлмінскую зямлю пад Каўэрнікам праз раку Дрвенцу, аднак атрадам Ордэна ўдалося адбіць гэтую атаку. Праз тры дні быў узяты штурмам гарадок Гільгенбург. Вестка пра гэта выклікала ў войску Ордэна, якое знаходзілася пад Лёбаў, мітуслівую актыўнасць, вынікам якой стаў славуты начны марш на Танэнберг, як высветлілася — да месца будучай Грунвальдскай бітвы. Абараняючы кіраўніцтва Ордэна ад папрокаў, ордэнскі храніст кантынуатар Посільге падкрэслівае, што такое рашэнне было прынята адзінагалосна. У гэтым маршы Ульрых фон Юнгінген бачыў жаданую магчымасць перахапіць ініцыятыву і заспець ворага знянацку, што яму і ўдалося. Аднак чаканай перавагі ён не атрымаў, бо Ульрых ці то не змог, ці то не захацеў выкарыстаць эфект нечаканасці і адразу атакаваць непадрыхтаванага ворага. Храніст Ордэна тлумачыць гэта рыцарскімі прынцыпамі камандзіраў ордэнскіх войскаў, г. зн. у першую чаргу вялікага магістра: ён піша, што камандзіры хацелі змагацца з ворагам „па рыцарскіх правілах”[11].

Бітва адбывалася на палях паблізу трох вёсак комтурства Остэродэ — Танэнберг, Грунфельдэ і Людвігсдорф (па-польску адпаведна Стэмбарк, Грунвальд і Людвігова, а па-літоўску — Танэнбергас, Жальгірыс і Люд-вігсдорфас). Надзейных звестак пра колькасны склад войскаў няма, таму ў літаратуры прыводзяцца надзвычай супярэчлівыя лічбы[12]. У нямецкіх даследаваннях часцей за ўсё гаворыцца пра 12 000–15 000 воінаў з боку Ордэна і 20 000–25 000 — з варожага боку. Польскія ж і літоўскія гісторыкі прыводзяць значна большыя лічбы. Не спыняючыся на гэтай праблеме больш падрабязна, я, тым не менш, хацеў бы адзначыць у гэтай сувязі, што Герард Лябуда нядаўна спасылаўся на крыніцу з 30-х г. XV ст., у якой гаворка ідзе пра 30 000 чалавек у літоўскім войску[13]. Важнае значэнне маюць два лісты комтура Рагніта маршалу Ордэна і комтуру Брандэнбурга ад 13 чэрвеня 1410 г., з якіх вынікае, што кожная зямля Жамойці паставіла 400 коннікаў[14] і што на трох коннікаў прыпадала адна павозка[15]; Антоні Прахаска ў Codex epistolaris Vitoldi памылкова называе замест гэтай лічбы 300[16]. Настолькі ж не адпавядае сапраўднасці яго інфармацыя, нібыта салдаты Ордэна выступілі ў паход на Прусію, маючы 60 000 коней[17]: у адпаведнай крыніцы — лісце ком тура Шлохаў вялікаму магістру ад 25 чэрвеня 1410 г. — гаворка ідзе толькі пра 2000 коней[18]. Такія тлумачэнні ці варыяцыі не спрыяюць высвятленню дыскусійнага пытання пра лічбы і колькасны склад войскаў.

Што тычыцца ордэнскага войска, то ў яго ўваходзілі не толькі браты Ордэна са сваімі слугамі і абавязаныя да службы вольныя людзі, гараджане і войты, але і каля 5000 наёмных жаўнераў з Сілезіі, Чэхіі, Мейсена, Лужыцы і іншых земляў Райха, былі сярод іх і крыжаносцы, а таксама іншыя дапаможныя атрады. Сярод даволі вядомых асоб, якія паходзілі не з Прусіі, але ваявалі на баку Ордэна, былі маладыя герцагі Казімір Памеранска-Шчэцінскі і Конрад Мудры з Ольса (Сілезія). Абодва яны пад час бітвы трапілі ў палон. У абозе ордэнскага войска было, напэўна, даволі шмат сялян. Яшчэ 2000 наёмных салдат знаходзіліся ў Гданьскім Памор’і[19].

Паводле распаўсюджанай у даследаваннях думкі — у тым ліку і ў нядаўніх польскіх публікацыях, напрыклад, у Ан джэя Надольскага[20] і Мар’яна Біскупа — ор дэнскае войска вырушала ва ўсходнім напрамку, гэта значыць наўпрост супраць узыходзячага сонца. Гэты тэзіс паходзіць ад польскага гісторыка Яна Длугаша (1410–1480), які несправядліва ацэньвае Ульрыха фон Юнгінгена, бо не мог такі дасведчаны палкаводзец настолькі пагарджаць элементарнейшымі ваеннымі правіламі. Больш даверу выклікае інфармацыя храніста Ордэна, паводле якой ордэнскае войска выйшла з Лёбаў, кіруючыся на вёску Танэнберг (…да Танэнберга, пасялення ў мясцовасці Остэродэ…)[21]. Гэта значыць, войска рухалася з Танэн берга ў паўднёва-заходнім напрамку, і сонца свяціла збоку. Баявы лагер Ордэна быў разбіты там, дзе пазней (у 1411 г.) пабудавалі капліцу. Гэты пункт гледжання, выказаны ўпершыню мною ў 1978 г.[22], цяпер падзяляе ўжо і большасць польскіх калег23. Настойлівае імкненне ордэнскага войска як мага хутчэй уступіць у бітву, як і маруджанне польскага караля на працягу некалькіх гадзін, не ў апошнюю чаргу залежала ад руху сонца: Ягайла адкладваў наступ да таго часу, пакуль сонца не пачне свяціць у твар ужо не яму, а ворагу[24].

Само поле бітвы знаходзіцца, згодна з гэтай думкай, не паміж Танэнбергам і Грунвальдам і не на ўсход адсюль, як меркавалася ў ранейшых даследаваннях, а на палях і ў даліне на поўдзень і паўднёвы ўсход ад вёскі Грунфельдэ. Па назве гэтага паселішча палякі называюць месца бітвы Грунвальдам — так гучыць паланізаваны варыянт Грунфельдэ. Літоўцы гавораць пра бітву пад „Жальгірысам” (пераклад назвы Грунвальд на літоўскую мову), а немцы назвалі бітву Танэнбергскай — па назве таго паселішча, у напрамку якога яны выступілі[25].

Такім чынам, у даследаваннях існуюць два супярэчлівыя пункты гледжання, археалагічныя ж пошукі не далі ніякіх доказаў на карысць адной з гэтых гіпотэз.

Вядомым эпізодам з’яўляецца перадача двух мячоў Ягай лу і Вітаўту пры выкліку на бітву — такі звычай існа-ваў тады ў рыцараў. У тых абставінах ён меў крыўдны акцэнт. Перадача адбылася без ведама вялікага магістра; магчыма, Ульрых фон Юнгінген яшчэ знаходзіўся на той час разам з самым цяжкаўзброеным кавалерыйскім атрадам, сва ім трэцім войскам, у лагеры. Эпізод з перадачай мя чоў паз ней шырока выкарыстоўвала польская прапаган да — ён інтэрпрэтаваўся як дэманстрацыя фанабэрыі, superbia Ордэна. Гэтая прапаганда была вельмі паспяховай[26].

Пасля першапачатковых поспехаў ордэнскага вой ска бітва скончылася яго знішчальным паражэннем. Тлумачыўся такі паварот, у прыватнасці, цяжкай тактычнай памылкай, зробленай пэўнай часткай воінаў Ордэна на левым флангу: яны кінуліся пераследаваць літоўцаў, якія пачалі адступаць, і адарваліся ад сваіх баявых парадкаў, і тут іх, атакуючы злева, перахапілі палякі. Част ку рыцараў узялі ў палон, іншых забілі. Паводе адной праўдзівай тагачаснай крыніцы, уцёкі гэтыя былі падманным тактычным манёўрам літоўцаў менавіта з такой мэтай[27]. Гэта стала пачаткам паражэння Ордэна, заклала яго падмурак, далейшы ход бітвы ўжо нічога не мог змяніць. Хаця вялікі магістр яшчэ і спрабаваў павярнуць да сябе ваенны шацунак, накіраваўшы цяжкаўзброенае падраздзяленне свайго войска — 15 ці больш харугваў (так называліся тактычныя адзінкі войска) — у масі-раваную атаку на цэнтральныя польскія сілы і сам тройчы (?) аб’ехаў яго на кані, але спроба не мела поспеху, бо вораг меў коль касную перавагу, тым больш што частка вясковага рыцарства, а таксама некаторыя іншыя атрады кінуліся ўцякаць. Войска вялікага магістра было акружана і зніш чана палякамі, іншаземнымі наёмнікамі і „па ган цамі” (так па ордэнскай тэрміналогі называліся літоўцы). Акрамя Ульрыха фон Юнгінгена і іншых асоб з вышэйшага камандавання сваю смерць у бітве знайшлі больш за 200 братоў-рыцараў, амаль трэцяя частка усіх братоў-рыцараў Прусіі. Пад канец дня быў зломлены апошні супраціў: пераможцы ўзялі штурмам зробленую з павозак крэпасць у баявым лагеры Ордэна. У 1411 г. новы вялікі магістр Генрых фон Плаўэн (лістапад 1410–1413) загадаў пабудаваць на тым месцы капліцу Дзевы Марыі, рэшткі муроў якой захаваліся да гэтага часу[28]. У бітве загінула амаль усё вышэйшае кіраўніцтва Ордэна, а з ім і тысячы простых воінаў і сялян з ордэнскага войска. На баку праціўніка найбольш цяжкія страты панёс Вітаўт, таму што менавіта яго войску давялося на пачатку бітвы ўзяць на сябе ўвесь цяжар барацьбы. У адной з крыніц адзначаецца, што „ў абедзвюх частках”, гэта значыць, на абодвух баках, загінула па 8000 чалавек[29]. Цела вялікага магістра, які загінуў у бітве, было з вялікім ушанаваннем прывезена ў Остэродэ, а на чацвёрты дзень пасля бітвы перавезена адтуль у Мальбарк. Ён быў пахаваны побач з іншымі вялікімі магістрамі Нямецкага ордэна ў капліцы Св. Ганны.

Тут нам хацелася б звярнуца да важнай праблемы падманных уцёкаў часткі літоўскага войска. Здагадка, што так званыя ўцёкі былі тактычным манёўрам літоўцаў з мэтай разбурэння баявых парадкаў ворага, якая выказвалася ў даўнейшых даследаваннях — на прыклад, Станіслава Куёта[30], Канстанціна Юргеля[31] і Веслава Маеўскага[32], стала ўпэўненасцю дзякуючы та му, што ў архіве Нямецкага ордэна ў 1963 г. была зной дзена і потым апублікавана[33] вышэйзгаданая кры ні ца. У лісце, датаваным прыкладна 1413 г., аўтар пе расцерагае вялікага магістра ад паўтарэння падзей бітвы пры Танэнбергу і тлумачыць манёўр разлікам на тое, што людзям уласціва імкненне даганяць уцекачоў[34]. Гэтая тактыка пад Танэнбергам мела абсалютны поспех і стала падмуркам паражэння ордэнскага войска. Ці дамаўляліся Ягайла і Вітаўт пра такую тактыку, як мяркуе Мячыславас Ючас у сваёй кнізе пра бітву, што толькі што выйшла з друку[35], — невядома, доказы адсутнічаюць, але гэта вельмі верагодна. У любым выпадку было б недапушчальнай метадычнай памылкай не прымаць да ўвагі непрадузятае меркаванне сучасніка падзей, выказанае ў яго лісце вялікаму магістру, і аддаваць перавагу шмат пазнейшаму тэндэнцыйнаму апісанню храніста Яна Длугаша, як гэта робяць даследчыкі Стэфан М. Кучыньскі і Мар’ян Біскуп, знаходзячыся пад уплывам Длугаша[36]. Даследчыкі да гэтага часу амаль не прымалі да ўвагі апісанне бітвы ў французскай хроніцы манаха з Сэн-Дэні, якое грунтуецца на прыязным да Ордэна пісьмовым сведчанні ад жніўня 1410 г. і паказвае проста згубны вынік падманных уцёкаў літоўцаў[37]. У ім гаворыцца: калі воіны Ордэна ў сваім пераследаванні перабеглі адкрытае поле і дасягнулі лесу, на іх з фланга напалі моцныя сілы, якія да таго часу хаваліся ў лесе, — палякі; пераследчыкі былі ўжо зусім зняможаныя папярэдняй сутычкай і не здолелі адбіць моцную атаку. Паводле запісу манаха з Сэн-Дэні лёс бітвы — перамога ці паражэнне — вырашыўся ў яе першай фазе[38].

Заваяваныя харугвы ордэнскага войска былі прывезены ў Кракаў і Вільню і вывешаны ў саборах як пераможныя трафеі. Потым яны зніклі. Харугвы, якія тра пі лі на Вавель, знаходзіліся там яшчэ ў 1603 г.: яны згад валіся тады ў „Даведніку пра касцёлы кракаўскія”[39], тыя ж, што былі прывезены ў Віленскі сабор, зніклі, як мож на меркаваць паводле даследаванняў Альвідаса Нік жэнтайціса, яшчэ ў 1530 г.[40]. На шчасце, дзякуючы ка ля ровым малюнкам і каментарам да іх у пергаментным рукапісе „Banderia Prutenorum” сярэдзіны XV ст.[41] нам вядома, як яны выглядалі, — прынамсі, тыя, што захоўваліся ў Кракаве.

У сваім апісанні бітвы кантынуатар хронікі Посільге, які звычайна ставіўся да Ордэна стрымана, крытыкуе яго за недаацэнку праціўніка і адзначае, што ўвогуле справы Ордэна выглядалі не найлепшым чынам. Ад но з яго выказванняў можна, відавочна, зразумець так: вя лі кі магістр неразумна зрабіў толькі адзін гуф (трэцяе войска), з якім і выправіўся на бітву, у той час як Ягайла меў у сваім распараджэнні некалькі гуфаў, „і гэта прынесла Ордэну вялікую шкоду, а каралю і ягоным людзям вялікую перавагу на іх шчасце і карысць”[42]. У іншым месцы храніст рэзка крытыкуе Ульрыха фон Юнгінгена за тое, што той павёў у паход вельмі многа старых братоў-рыцараў, якія і загінулі пад Танэнбергам. Застаўшыся дома, яны прынеслі б куды больш карысці. Гэта было „надзвычай кепскае” рашэнне вялікага магістра[43]. Аднак канчатковай ацэнкі роля вялікага магістра як палкаводца яшчэ не атрымала.

III

Паражэнне пад Танэнбергам было для Ордэна катастрофай, але яшчэ не смяротным прысудам. Польска-літоўскае войска прайшло праз Прусію ў паўночным напрамку і пачало 25 ліпеня аблогу галоўнай цвяр дыні Ордэна — Мальбарк. Крэпасць паспяхова абараняў пазнейшы вялікі магістр Генрых фон Плаўэн. Разлад сярод саюзнікаў, эпідэміі ў войску, цяжкасці з забеспячэннем, пагроза нападу венгерскай арміі на паў днёвую Польшчу (праўда, адбыўся ён толькі ў сярэ дзіне кастрычніка, прычым сіламі аднаго невялікага падраздзялення), дапамога Ордэну з Інфлянтаў, — вось тыя прычыны, ча-му 21 верасня аблога была знятая, прычым Ягайлу не ўдалося захапіць такі жаданы для яго грашовы скарб Ордэна. Ён спадзяваўся, што захопленымі грашыма зможа разлічыцца са сваімі наёмнікамі, якія большай часткай паходзілі з Чэхіі, аднак быў вымушаны пакінуць Прусію, не дасягнуўшы гэтай мэты[44]. Ягайла знаходзіўся ў цяжкім фінансавым становішчы. Узброеныя сілы Ордэна адваявалі адну за адной амаль усе, за невялікім выключэннем, занятыя Ягайлам крэпасці, было заключана перамір’е, а 1 лютага 1411 г. „Вялікая вайна” закончылася Першым Торуньскім мірам.

Для Нямецкага ордэна Торуньскі мір быў большым выпрабаваннем, чым часта лічаць, і наступствы яго былі цяжэйшымі, чым мяркуецца. Даследчык, які абмяжуецца толькі юрыдычным аспектам тэксту мірнага пагаднення, зазначыць, што ўмовы мірнай дамовы былі над звы чай спрыяльныя для Ордэна[45], які павінен быў толькі саступіць Жамойць Ягайлу і Вітаўту на час іх жыцця, а Закжэў (на Укры) і Добжынскую зямлю аддаць герцагу Мазавецкаму Зімавіту і каралю Ягайлу. Абодва бакі павінны былі адпусціць сваіх палонных без выкупу і бесперашкодна перадаць захопленыя крэпасці, гарады і землі другому боку. Такая ўмова, здавалася б, мела перавагі менавіта для Ордэна. Але на самай справе гэта была ўсяго толькі ўмова pro forma, якая павінна была адпавядаць патрабаванню сярэднявечнага права вайны да дзейснага заключэння міру, што прадугледжвала адпусканне палонных без выкупу[46]. У адказ на выз валенне палонных і вяртанне крэпасцяў Ягайла пад час перамоў запатрабаваў ад Ордэна 100 000 коп чэшскіх грошаў, і прадстаўнікі Ордэна запэўнілі яго, што гэтая сума будзе выплачана ў чатыры раты[47]. Абавязацельства пра выплату, падпісанае вялікім ма гіст рам Генрыхам фон Плаўэнам у Торуні 31 студзеня 1411 г., — як перадумова заключэння мірнай дамовы на на ступны дзень — было знойдзена толькі ў 1979 г. у ад ным з фаліянтаў Ордэна ў выглядзе копіі і потым апублікавана[48]. У выніку такога абцяжарання фінансаў Ордэна, і без таго ўжо спустошаных аплатай наёмнікаў і іншымі выдаткамі, Ордэн апынуўся ў вельмі дрэнным фінансавым ста новішчы, што справакавала канфлікт з прускімі станамі, якіх Ордэн для аплаты даўгоў мусіў абкласці высокімі спецыяльнымі падаткамі (канфлікт з Данцыгам 1411 г.). Карані рэзкага заняпаду ордэнскай прускай дзяржавы пасля 1410 г. трэба шукаць у пагібельнай бітве пад Танэнбергам і яе наступствах, да якіх належала і абавязацельства ад 31 студзеня 1411 г. Тэкст мірнай дамовы ад 1 лютага стварае памылковае ўяўленне пра гэтае становішча і адлюстроўвае фактычную сітуацыю толькі часткова[49].

Дзякуючы гэтаму Ягайла, нягледзячы на беспаспяховую аблогу Мальбарка, завалодаў вялікімі сумамі грошай для аплаты сваіх наёмнікаў, хоць цалкам усе грошы так і не былі выплачаны. Адна нататка ў архіве перапіскі Ордэна[50] сведчыць пра тое, што вялікаму магістру было цяжка выплаціць нават ужо другую рату выкупу 24 чэрвеня 1411 г. у Торуні. Для параўнання адзначым, што 100 000 чэшскіх грошаў адпавядалі прыкладна кошту 10 000 баявых каней[51].

Тое, што каса Ордэна, якая лічылася ў Еўропе самай напоўненай, апусцела, тлумачылася не толькі частковымі выплатамі адкупных. Сваю ролю выканалі таксама значныя сумы, якія вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген выплачваў Жыгімонту Венгерскаму і Вацлаву Чэшскаму, каб прыцягнуць іх на бок Ордэна, і непамерны кошт наёмнікаў у час вайны. Разлікі з большасцю наёмнікаў Ордэ на за 1410–1411 г. зарэгістраваныя ў так званай „Кнізе жолду”[52].

„Ціхія” да таго часу багацці з казны Ордэна проста затапілі рынак усходняй часткі Цэнтральнай Еўропы, што выклікала інфляцыю і прывяло да абясцэньвання грошай і росту цэн. Пасля Торуньскага міру надышоў доўгі перыяд фінансавай, а тым самым і палітычнай і ваеннай слабасці. Такое становішча абвастралася вялікімі людскімі стратамі, гібеллю жывёлы і стратай каштоўнасцей. Вышэйшае кіраўніцтва Ордэна загінула, у бітве пад Танэнбергам загінулі і войты, што не магло не прывесці да развалу ўлады і таму мела цяжкія наступствы для ўсіх галін кіравання. Назавем іншы прыклад: такая важная для рыцарскага Ордэна конегадоўля была амаль цалкам знішчана, і тут трэба было пачынаць усё з нуля[53].

Таму не здзіўляе той факт, што само насельніцтва ордэнскай дзяржавы называла паражэнне пад Танэнбергам галоўнай прычынай аслаблення Прусіі і яе заняпаду на працягу дзесяцігоддзяў пасля 1410 г. Гэта яскрава вы нікае з заключэння, якое горад Морунген у 1425 г. склаў па даручэнні вялікага магістра Паўля фон Русдорфа; „stryt”, бітва, называецца ў ім першым і другім пунктам у пераліку прычын заняпаду. Вельмі часта ў аналагічных заключэннях з розных мясцовасцяў, якія захаваліся за Прусіяй, называецца яшчэ адна пры чына заняпаду — абясцэньванне грошай[54]. Да гэтага дадаваўся і такі важны ў гульні палітычных сіл фактар, як страта прэстыжу. Пра гэта сведчыць ліст незнаёмага гараджаніна з Прусіі ад 1427 г., адрасаваны гораду Штральзунду. Ён праводзіць паралелі паміж вайной Нямецкага ордэна з Польшчай і ВКЛ ды вайной Ганзы з Паўночным саюзам (Данія — Швецыя — Нарвегія). Відавочна, слушна піша ён, што прускае панства недаацаніла караля польскага і Вітаўта, і таму страціла зямлю, зaмкі, людзей, гонар, дабро і ўладу[55].

Паражэнне і яго наступствы сталі паваротным пунктам і ў рассяленні немцаў на Усход. Замарудзілася яно яшчэ ў сярэдзіне XIV ст., у чым сваю ролю адыграла чума, але ў наступныя пяцьдзясят гадоў недахоп рабочай сілы і насельніцтва ўдавалася часткова кампенсаваць за кошт інтэнсіфікацыі „экспедыцый на Літву”, якія не ў апошнюю чаргу мелі на мэце захоп палонных і дастаўку іх у Прусію ў якасці насельнікаў і таннай рабочай сілы. Нагадаем для прыкладу, што комтур бальгскі выдаткаваў у 1382 г. вялізную суму — 4000 марак — на рассяленне ваеннапалонных[56]. Хоць пасля Танэнберга ўнутраная каланізацыя і рассяленне працягваліся, але Мельнскі мірны дагавор 1422 г. на шмат стагоддзяў (да 1919 г.) вызначыў усходнюю мяжу Ордэна, якая стала і мяжою нямецкага рассялення на Ўсход. Польскія і літоўскія гісторыкі надаюць гэтаму факту вялікае значэнне: пад Грунвальдам-Жальгірысам, падкрэсліваюць яны, аб’яднанымі сіламі палякаў і літоўцаў быў спынены нямецкі Drang nach Osten, нямецкі ж бок такую трактоўку ўсур’ёз не прымае, называючы яе прапагандай. Але як бы тое ні было, устанаўленне мяжы ў 1422 г. — неабвержны факт. Жамойць і Літва як землі патэнцыйнага засялення былі страчаны.

Пад час сваіх ранейшых даследаваняў я ў публікацыях[57], інтэрв’ю[58], выступленнях у дыскусіях[59] зноў і зноў спрабаваў звярнуць увагу калег-гісторыкаў на вышэйназваны новы аспект паходаў на Літву. У працах некаторых аўтараў — напрыклад, Генрыка Лаўмяньскага[60], Фрыдрыха Бенінгхофена[61] — не даецца вычарпальнага адказу на пытанне, чаму Нямецкі ордэн пераганяў так многа людзей як ваеннапалонных у Прусію і як яны там выкарыстоўваліся. Не ўсіх абменьвалі на палонных з Ордэна; часткова іх прадавалі[62], але галоўным чынам, як гэта вынікае з прыведзенага прыкладу з комтурам бальгскім, выкарыстоўвалі для рассялення і як танную рабочую сілу. Гэтым у пэўнай ступені тлумачыцца тая ўпартасць, з якой Ордэн трымаўся за „экспедыцыі на Літву”. Увесь комплекс праблем — хрысціянізацыя, рассяленне, „экспедыцыі на Літву” — заслугоўвае грун-тоўнага, аб’ектыўнага даследавання, на якое мне хаце лася б заахвоціць калег; тут можна было б выкарыстаць для параўнання паралельныя з’явы пад час іспанскай Рэканкісты[63]. У сваёй трохтамовай працы пра наведванне Вернэр Паравічыні звернецца да некаторых аспектаў гэтай надзвычай цікавай і шматраннай тэмы[64].

Але вернемся да тэмы Танэнберга. Наступствы паражэння Ордэна адчуваліся не толькі ў Прусіі, але і ў Інфлянтах і ў заходніх абласцях. Паўночны саюз пачынае прыглядацца да Эстоніі, і ўжо ў 1411 г. Эрых Памеранскі, спрабуючы выкарыстаць цяжкае становішча Ордэна, заяўляе прэтэнзіі на правінцыі Гарыен і Вірланд. Яшчэ да смерці каралевы Маргарэты (1412 г.) да вялікага магістра была накіравана дэлегацыя з патрабаваннем аддаць Эстонскае герцагства Даніі. Магістр Інфлянцкага ордэна быў вымушаны пакарыцца патрабаванням апазіцыйных кляштараў. Да гэтага дадалася фінансавая ноша — неабходнасць выплачваць грашовую дапамогу прускаму адгалінаванню Ордэна[65].

У абласцях складвалася аналагічная сітуацыя: „надзвычайныя” выплаты Прусіі можна было частко ва пакрыць толькі продажам і закладам, што азнача ла эканамічнае спусташэне ўласнай фінансавай субстанцыі[66].

Станоўчым наступствам бітвы — прынамсі з пункту гледжання насельніцтва — можна лічыць рост уплы-ву станаў на палітыку Ордэна. Яшчэ ў XIV ст. на судовых працэсах у Ордэне прыцягвалі сведкаў з рыцараў і гараджан, але толькі рост фінансавых і ваенных патрабаванняў пасля паражэння 1410 г. — выму ша-на — абумовіў больш уважлівае стаўленне да іх з боку Ордэна. Усё гучней саслоўі патрабавалі права на ўдзел у вырашэнні галоўных пытанняў, у тым ліку і знешнепалітычных. Аднак у час праўлення вялікіх ма гістраў Кюхмайстара і Русдорфа яны не дабіліся ад Ордэна згоды на прадстаўленне ім кансенсуснага права пры вы ра шэнні пытанняў пра саюз, вайну і мір. На працэсе па пы танні стварэння Прускага саюзу ў 1453 г. саслоўі ў пры сут насці кайзера спасылаліся на тое, што згубная вай на 1410 г. была распачата без іх ведама, згоды і парад[67].

IV

Да галоўных праблем, якія паўсталі перад Ордэнам у выніку Першага Торуньскага міру, належала і пытанне, як у будучым можна спраўляцца з ваеннымі праблемамі ў стасунках з Польшчай і ВКЛ. Уласнага войска ордэнскай краіны для значнага выпрабавання сіл было недастаткова, таму вялікія магістры выкарыстоўвалі вярбоўку, якая абыходзілася вельмі дорага і яшчэ больш падрывала фінансы. Дзесяцігоддзі пасля 1410 г., з перапынкам на 20 гадоў, з 1435 да 1454, — гэта час вялікіх вярбовак наёмнікаў. У Сілезіі, Чэхіі і іншых землях Райха на службу бралі прафесійных воінаў-коннікаў, а ў Данцыгу і іншых балтыйскіх гарадах вербавалі маракоў — іх накіроўвалі ў гарнізоны крэпасцяў ці ў ахоўныя атрады, якія неслі службу на Вісле і ў яе рачной сістэме[68]. Больш-менш значная фінансавая перадышка ў такіх умовах была немагчыма. Раней эканамічны дабрабыт не даваў праявіцца напружанасці, якая існавала паміж Ордэнам і прускімі гарадамі, епіскапамі і мясцовай арыстакратыяй — сельскім рыцарствам, але цяпер, у час нягод, усе супярэчнасці выйшлі на паверхню. Хоць рыцарам Ордэна і ўдавалася — дзе жорсткасцю, дзе саступаючы справіцца з незадаволенасцю, але потым усе плаціны, што стрымлівалі напружанне, прарвала. Грамадзянская вайна 1454–1466 г., так званая Трынаццацігадовая вайна гарадоў і станаў, скончылася (пасля таго як у яе ўступіла Польшча) тым, што Нямецкі ордэн, па ўмовах Другога Торуньскага міру 1466 г., страціў вялікія тэрыторыі, а ўрэшце і статус вялікай дзяржавы. Ён мусіў адмовіцца ад Гданьскага Памор’я і Хэлмінскай зямлі з правінцыяй Міхелаў, а таксама ад тэрыторый Эльбланг, Мальбарк, Штума і Крыстбург („Каралеўскай Прусіі” і гарадскіх тэрыторый Гданьск, Эльбланг і Торунь). Падуладная вобласць Эрмландскага біскупства стала самастойнай, а Хэлмінскае біскупства было падпарадкавана духоўнай уладзе архібіскупа гнезненскага. Кожны новаабраны вялікі магістр Ордэна павінен быў прысягаць на вернасць каралю Польшчы — наконт таго, ці была гэта прысяга васала, ці толькі асабістая клятва вернасці вялікага магістра, сярод польскіх і нямецкіх гісторыкаў згоды няма[69]. У 1525 г. апошні вялікі магістр Прусіі Альбрэхт ператварыў тую частку Прусіі, якая яшчэ заставалася ў Ордэна, — з Караляўцом як рэзідэнцыяй вялікага магістра, у свецкае евангелічнае герцагства[70].

У ходзе такога гістарычнага развіцця бітва пад Танэнбергам была вырашальнай падзеяй, яна стала для Ордэ на „незагойнай ранай”, як аднойчы трапна сказаў пра яе Герман Гаймпэль[71].

Польска-літоўская дзяржава дамаглася значнага ўзмацнення сваёй улады ў адносінах да Прускага ордэна і стала адным з самых магутных тэрытарыяльных утварэнняў у Еўропе. Што тут было прычынай, а што — вынікам, сказаць цяжка. У гэтай сувязі важна падкрэсліць і вялікае значэнне эканамічных пераменаў, якія ў познім Сярэдневеччы адбываліся ў Балтыйскім рэгіёне і ў ягоным „тыле”, яны абумовілі эканамічны дабрабыт Польскага Каралеўста і ВКЛ.

V

У ранейшых даследаваннях Нямецкага ордэна бітве пад Танэнбергам ці тым дзесяцігоддзям, якія папярэднічалі ёй, адводзілася цэнтральнае месца. Тлумачылася гэта наступным пунктам гледжання: „шчаслівай” парой Ордэна быў час да 1410 г., дзесяцігоддзі пасля яго сталі перыядам заняпаду, яны не лічыліся цікавымі для больш падрабязнага даследавання. У якасці прыкладу такіх падыходаў дастаткова прывесці цытату з Густава Фрайтага: „Злашчасная бітва назаўсёды знішчыла падарваную моц Ордэна, з таго часу ён марнеў ва ўмовах разбэшчанасці і недахопу грошай”[72]. Гэты „тэзіс пра заняпад” у апошнія дзесяцігоддзі аспрэчваўся цэлым шэрагам нямецкіх і замежных даследчыкаў, якія паказалі, наколькі ўдзячнае поле для працы ўяўляе сабою і час пасля 1410 г. Сёння большасць навукоўцаў гатовы пры-знаць самакаштоўнасць ХV ст. Такі зрух цікавасці можна толькі вітаць. Гэта не азначае, што бітва пад Танэнбергам страціла сваю вартасць як аб’ект даследавання, але сведчыць пра тое, што ў агульнай карціне ў параўнанні з нядаўнім часам выявілася больш нюансаў. Самі праблемы бітвы застаюцца, яны не страцілі ні кроплі сваёй прыцягальнай сілы.

Перад гісторыкамі зноў і зноў паўстае кардынальнае пытанне: чаму войска Нямецкага ордэна прайграла вырашальную бітву і чаму польска-літоўскае войска яе выйграла? Ці было паражэнне Нямецкага ордэна аб’ектыўным наступствам унутранага заняпаду, які некаторыя даследчыкі канстатуюць у развіцці Прусіі да 1410 г.? Так, Якаб Кара піша ў трэцім томе сваёй „Гісторыі Польшчы” (1869): „Тое, што настолькі здолела знішчыць адна адзіная бітва, і раней ужо жыло толькі ўяўным жыццём. Тут не месца для падрабязнага апісання ўнутранага жыцця Ордэна, зазначым толькі, што раніцай 15 ліпеня 1410 г. Ордэн быў зламаны не менш, чым вечарам таго дня. Крыніцы яго існавання ўжо пачалі перасыхаць, у крыніцах яго захавання ўжо адбываліся арганічныя змены. У яго рэлігійных стасунках з’явілася расколіна, якая менавіта ў тыя дні шырокай паласою прайшла па ўсім будынку рэлігіі, ад падмурка да самага верху, несучы згубную сілу. Элементы ягонага рыцарскага жыцця ператварыліся ў падманную, пазбаўленую сутнасці гульню ценяў. Заблытаны ў традыцыях раскошнага мінулага, захоплены імі, Ордэн прапусціў магчымасць ісці ў нагу са зменамі таго часу, са з’яўленнем новых формаў жыцця і неспадзявана страціў карані, што злучалі яго з роднай глебай, той глебай, на якой ён стаяў”[73].

Іншыя даследчыкі, у адрозненне ад Кара, прытрымліваюцца думкі, што Ордэн напярэдадні бітвы быў настолькі ж моцны, як і раней, так што прычыны паражэння, на іх думку, трэба шукаць хутчэй толькі ў ваеннай перавазе праціўнікаў. У артыкуле 1964 г. пра паходы Нямецкага ордэна на Готланд Фрыдрых Бенінгофен канстатуе наступнае: „Пасля такога бесперашкоднага гарманічнага ўзаемадзеяння Ордэна з яго гарадамі ў 1398 і 1404 г. унутраны крызіс дзяржавы, які выявіўся ў выніку злашчаснай Танэнбергскай бітвы, успрымаў ся як цяжка ўсведамляная нечаканасць. Відавочным фактам мусіць застацца і тое, што на Готландзе змагаліся тыя самыя палкаводцы і воіны, што загінулі потым, у 1410 г., пад Танэнбергам. У 1404 г. заняпад дысцыпліны і маралі ў войску яшчэ нідзе не заўважаўся. Такая нечаканая здрада шчасця, такая змена перакананняў у 1410 г. падымае праблемы і пытанні, якія нягледзячы на ўсе спробы вырашэння будуць цікавіць даследчыкаў і надалей”[74].

Якія ж гэта былі фактары? Як разгортвалася палітычнае, сацыяльнае, эканамічнае і ваеннае развіццё Прусіі ды Польшчы і ВКЛ напярэдадні бітвы? Якія надзейныя сведчанні можна знайсці ў крыніцах? Ці заўважаюцца адрозненні ў асабістай кваліфікацыі палітыкаў і палкаводцаў? Якую ролю адыгралі тактычныя захады і падзеі ў час самой бітвы? За кожнай больш-менш значнай гістарычнай падзеяй можна ўбачыць шэраг фактараў, якія маюць неаднолькавае ўздзеянне, — ад марудных і тых, што больш залежаць ад прыродных умоў, да планаў палітыкаў і палкаводцаў у вырашальных сітуацыях. У доўгім ланцугу прычын, што прывялі ўрэшце да бітвы пад Танэнбергам і паражэння ордэнскага войска, цікавасць выклікаюць апошнія звенні — фактары хуткага і найхутчэйшага дзеяння. Але нельга забываць і пра астатнія абставіны, тыя, што не ляжаць на паверхні, — як, напрыклад, эканамічны росквіт Польшчы ў эпоху позняга Сярэднявечча, які тлумачыўся найперш шырокім экспартам збожжа.

Такім чынам, перш чым задаваць галоўнае пытанне, трэба спачатку спыніцца на больш дробных пытаннях — на агульных праблемах крытычнага вывучэння крыніц, на эканамічных, сацыяльных і ваенна-тэхнічных. І толькі пасля адказу на іх можна будзе адносна ўпэўнена выказваць сваю думку наконт галоўнага пытання. Перш чым складзецца агульная карціна, трэба звесці ў цэлае шмат дробных фрагментаў.

Які ж шлях будзе аптымальным для знаходжання ад казу на гэтыя шматлікія пытанні? Новых крыніц з па чатку XX ст. з’явілася не так многа, гэта тычыцца найперш „наратыўных” крыніц, а вось колькасць навуковых публікацый вельмі вырасла, усе іх цяжка ўлічыць. З цягам часу ўзнікла столькі гіпотэз, галоўным чынам адносна ходу бітвы, што даследчыкі часткова згубілі доступ да сутнаснай, першараднай праблематыкі і пачынаюць патрохі ператварацца ў „самазабеспячэнцаў”. Па-англійску гэта называецца „self-breeding”. Пытанне, якое трэба задаваць зноў і зноў, гучыць так: Якія кры ніцы і які матэрыял крыніц варта выкарыстоўваць, а ад якіх лепш адмовіцца? Адкуль паходзяць, напрыклад, звесткі ў хроніках, якія тэндэнцыі ў іх можна прасачыць, у якіх суадносінах яны знаходзяцца паміж сабою? Наколькі яны залежаць адна ад другой, калі яны былі напісаны, старэйшыя гэта крыніцы ці больш познія? Трэба пастарацца расчысціць, выявіць надзейныя з іх, тыя, з якімі можна будзе працаваць далей. Патрабуецца больш строгая методыка, больш строгі аналіз, а таксама крытычны падыход да з крыніц[75].

Сам гэты шлях лёгка абазначыць у тэорыі, аднак па ім цяжка ісці на практыцы. Пэўную ролю тут іграе ўжо выбар формы публікацыі: задачы такога кшталту, пра які тут ідзе гаворка, немагчыма рашыць у рамках традыцыйнай дэскрыптыўнай манаграфічнай формы прадстаўлення. Такі аб’ёмісты манаграфічны твор, як „Вялікая вайна” („Wielka wojna”) Стэфана М. Кучыньскага, 1955 г., якая ў 1987 г. выйшла 5-м выданнем, выконвае важную задачу аб’яднальнага элемента дыскусіі, але падрабязных ад казаў на мноства спецыяльных пытанняў даць не можа[76]. Пры сённяшнім становішчы большую карысць даследаванням прынясе падрабязны „кроп кавы ана ліз”, вынікі якога, магчыма, будуць аб’яд наныя ў „ма на графічных” знешніх рамках. І толькі пасля таго як у межах даследавання асноў навукоўцы здолеюць глянуць глыбей, можна будзе лічыць, што наспеў час для новага сінтэзу.

VI

У рэтраспектыве бітва 1410 г. бачыцца як вырашальны паварот, як пачатак „негатыўнага” для Ордэна развіцця, пачатак перыяду слабасці. Цытуючы Ранке, можна сказаць, што гэта быў „пералом у нацыянальнай, а таму адначасова і культурнай сітуацыі тых рэгіёнаў, які меў працяг яшчэ і ў новым часе”[77]. Таму зразумела, што пасля падзелу Польшчы ў XVIII ст. палякі — а так сама і літоўцы — зрабілі Грунвальд / Жальгірыс аб’яднальным нацыянальным сімвалам, галоўным сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці, з нямецкага ж боку паражэнне пад Танэнбергам разглядаецца як горкая падзея. Але гэта асобная тэма, якая тут не будзе разглядацца[78].

Замест гэтага звернемся на заканчэнне да польскіх археалагічных раскопак на полі бітвы[79]. Яны былі распачатыя ў канцы 1950-х і працягваюцца да сёння, хоць і з перапынкамі, абумоўленымі фінансавымі цяжкасцямі. Самыя значныя вынікі археолагі атрымалі ў першую чаргу на месцы пабудаванай у 1411 г. Генрыхам фон Плаўэнам капліцы Дзевы Марыі і паблізу яе. Да іх належаць некалькі агульных пахаванняў воінаў, што загінулі ў бітве, і рэшткі жылых дамоў святароў. Знойдзены былі таксама амаль сорак наканечнікаў ад арбалетаў і не каторыя іншыя прадметы. Меркаванне, што на гэтым месцы знаходзіўся баявы лагер ордэнскага войска, падзяляюць апошнім часам, як ужо адзначалася, і польскія даследчыкі[80].

Тым не менш, археалагічныя знаходкі да гэтага ча су не да памаглі вырашыць вялікую праблему бітвы — даць адказ на пытанне напрамку руху і месца стратэгічнага разгортвання і размяшчэння войск, а таксама лакалізацыі самога поля бітвы. Праўда, у афіцыйнай польскай гістарыяграфіі гэтыя пытанні спрэчак ужо не выклікаюць, таму што даследчыкі пагадзіліся на адзінай гіпотэзе, адзінай „мадэлі” бітвы, якую яны і паказваюць грамадскасці[81]. Гэта, аднак, не перашкаджае бачыць, што перад навукоўцамі стаіць яшчэ мноства загадак. Таму неабходна не менш актыўна працягваць археалагічнае і гістарычнае даследаванне такой важнай бітвы Сярэднявечча дзеля стварэння як мага больш аб’ектыўнай карціны падзей з апорай на тагачасныя крыніцы, незалежна ад скіраваных на пэўную мэту інтэрпрэтацый.

Звесткі пра новыя публікацыі

Пасля публікацыі гэтага артыкула ў Acta Historica Universitatis Klaipedensis, I прайшло ўжо амаль дваццаць гадоў. За гэты час я апублікаваў некалькі кніг і шэраг артыкулаў па важных пытаннях тэмы „Бітва пры Танэнбергу”. Прыведзеныя вышэй тэзісы ў новых выданнях не рэвізуюцца, але ў шмат якіх аспектах паглыбляюцца. Многія з праблем, прадстаўленых у аглядзе толькі павярхоўна, у гэтых публікацыях разглядаюцца . падрабязна. Таму здаецца мэтазгодным прывесці тут, у інтарэсах беларускіх гісторыкаў, таксама і дадатковыя літаратурныя звесткі[82]. Яны датычацца толькі маіх уласных даследаванняў і не прэтэндуюць на паўнату, а могуць даць толькі пэўны імпульс для далейшага паглыбленага навуковага пошуку. Працы, ужо пазначаныя ў прыведзеных вышэй заўвагах, амаль не згадваюцца. Больш падрабязныя бібліяграфічныя спасылкі можна знайсці ў інтэрнэце пад www.ekdahl.de

Cпачатку нагадаем, што кніга „Die Schlacht bei Tannenberg 1410” (1982) ужо выдадзена і ў польскім перакладзе[83]. Ці будзе апублікаваны том матэрыялаў пра важныя аспекты тэмы Танэнберга, яшчэ не вырашана; магчыма, замест яго я аддам у друк зборнік артыкулаў пра Танэнберг, у якіх закранаюцца важныя аспекты гэтай тэматыкі. Вышэй ужо прыводзілася спасылка на літоўскі пераклад кнігі пра „Banderia Prutenorum”. Цяпер гэтая кніга перакладаецца і на польскую мову[84]. У 1999 г. у Вільні выйшаў з друку невялічкі зборнік з трох артыкулаў[85], адзін з якіх прысвечаны так званым „уцёкам ліцвінаў” (гл. ніжэй). Асабліва радуе той факт, што ў мінулым годзе ўдалося надрукаваць другі том вы дання 1988 г. пра разліковыя кніжкі жаўнераў-най-мітаў[86] з генеалагічнымі даследаваннямі пра больш за 800 наймітаў, што знаходзіліся ў Нямецкім ордэне ў 1410 г.[87]. Ва „Уводзінах” даецца агляд вынікаў найноўшых даследаванняў развіцця палітычнай сітуацыі і вярбоўкі наймітаў перад бітвай[88].

Па пытанні ўзбраення і вядзення вайны Ордэнам напісаны цэлы шэраг работ. Да гэтага часу застаецца актуальным даволі даўняе даследаванне пра вайсковую службу ў Хэлмінскай зямлі[89]. Цікавымі ў аспекце тэмы ўзбраення з’яўляюцца мае артыкулы пра арбалеты[90] і абложныя машыны[91]. У гэтым кантэксце можна згадаць і публікацыі пра коней у войску[92], а таксама „Horses and Crossbows“[93]. Два рэдкія спісы адбору наёмнікаў Ордэнам былі апублікаваныя ў 1992 г.[94]. Артыкул пра стратэгічную арганізацыю комтурстваў (адміністрацыйных органаў Ордэна) у Прусіі ды Інфлянтах быў надрукаваны праз дзесяць гадоў у зборніку матэрыялаў адной з канферэнцый у Францыі[95].

Ёсць некалькі публікацый пра войны і вядзенне вайны рыцарамі Ордэна пад час іх „крыжовых паходаў” супраць „паганцаў” (так у Ордэне называлі літоўцаў) і схізматыкаў (г. зн. праваслаўных хрысціян); з іх у першую чаргу трэба назваць мой артыкул 1989 г. пра Ватыкан96 і яшчэ адну публікацыю пра абыходжанне з ваеннапалоннымі[97]. У 2004 г. у штогодніку капенгагенскага Інстытута поль ска-скан дынаўскіх даследаванняў быў надрукаваны даво лі вялікі артыкул пра крыжовыя паходы і каланізацыю[98] — праз год ён выйшаў у скарочаным варыянце ў выдавецтве Palgrave[99]. Кардынальныя пытанні „місіі” Нямецкага ордэна ва Усходняй Еўропе разглядаліся ў хуткім часе пасля гэтай публікацыі ў дакладзе „Хрысціянізацыя — рас сяленне — паходы на Літву”, які быў надрукаваны на літоўскай[100] і на нямецкай мове[101]. Неўзабаве ў энцыклапедыі „The Crusades“[102] быў змешчаны агляд пытанняў вядзення вайны Нямецкім ордэнам і яго праціўнікамі пад час „крыжовых паходаў” у Прыбалтыцы.

З 1409 г. пачынаецца новая эра ваеннай гісторыі Ордэна — з гэтага часу яго рыцары праводзяць вярбоўку цэлых атрадаў наймітаў, якіх выкарыстоўваюць для ўзмацнення ўласнага войска. Гэтай тэме прысвечаны два артыкулы, апублікаваныя ў Польшчы[103] і ў Англіі[104]. Асновай для іх напісання паслужылі надрукаваны ў 1968 г. артыкул пра разліковыя кніжкі наймітаў[105] і выданне 1988 г. пра такія ж кнігі[106]. Яшчэ шырэй найміты выкарыстоўваліся ў вырашальным 1410 г. Палітычныя і дыпламатычныя падзеі і спалучаная з імі вярбоўка жаўнераў з’яўляюцца тэмай шэрагу публікацый. Новым у іх было сцверджанне, што вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген планаваў раптоўны напад на Польшчу ўжо на 1 чэрвеня 1410 г., г. зн. яшчэ да сканчэння тэрміну перамір’я, але з палітычных прычын не змог здзейсніць яго[107]. Уплыў палітычных і дыпламатычных падзей на вяр боўку наймітаў Ордэнам і Польшчай быў вельмі знач ным. Гэтая важная праблематыка разгля-да ецца ў матэрыялах, апублікаваных у літоўскіх[108], аўстрыйскіх[109], нямецкіх[110], англійскіх[111], польскіх[112] і расійскіх[113] часопісах і навуковых зборніках. У адным з артыкулаў даследуецца і тэма вярбоўкі наймітаў Польшчай[114]. Варта згадаць у гэтай сувязі і работы пра эксцэсы ў Данцыгу пасля бітвы, скіраваныя супраць наймітаў Ордэна[115], і пра дамовы, якія Нямецкі ордэн заключаў з камандзірамі наймітаў у гады пасля бітвы[116].

Зразумела, што важнае месца ў даследаваннях займаюць падзеі самой бітвы. Памылковае вызначэнне дат у так зва най „Cronica conflictus” паўплывала на апі санне марша малапольскага войска праз Мазовію[117]. Яшчэ больш важнае значэнне маюць вынікі новых даследаванняў пра стратэгічнае разгортванне і пастраенне армій пад Танэнбергам. Пра гэта ўжо згадвалася ў маёй кнізе пра бітву (1982 г., на польскай мове — 2010), а цяпер гэтая тэма атрымала і навуковае абгрунтаванне[118]. Стала відавочна, што меркаванні прускага гісторыка Ёганэса Фойгта, якія з 1836 г. паўтараюць гісторыкі і археолагі, не маюць падставы, таму што само поле бітвы трэба шукаць у іншым месцы (на поўдзень ад дарогі, што вядзе з Грунфельдэ / Грунвальда на Людвігсдорф /Людвігова). Для аналізу важна, у прыватнасці, вызначэнне месцазнаходжання сонца ў дзень бітвы. Гэтая праблематыка асвятляецца ў пошуках поля бітвы ў XV–ХVІ ст.[119] і капліцы, пабудаванай вялікім магістрам Ген рыхам Плаўэнскім у 1411 г. Яна была ўзведзена не там, дзе сустрэў смерць Ульрых фон Юнгінген, як гэта часта сцвярджаецца, а на тым месцы, дзе ў час бітвы стаяла палявая капліца братоў-рыцараў. Тэма разглядаецца ў артыкулах пра Брыгіту, шведскую святую, апублікаваных на шведскай[120] і на англійскай мове[121]. Дарэчы, названыя пытанні будуць тэмай абмеркавання на міжнароднай канферэнцыі археолагаў, якая ў хуткім часе адбудзецца ў Оснабруку і Калькрызэ[122].

Адзін з дакладаў, што будзе прачытаны на гэтай канферэнцыі, — пра тактыку ў бітве паводле гістарычных крыніц (цяпер ён знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі) — выйдзе на літоўскай і на нямецкай мове[123]. У ім будуць спасылкі на вынікі новых даследаванняў, у тым ліку і названыя вышэй. Акрамя артыкула пра рыцара Лупальда фон Кёкрыца, які на кані рушыў супраць караля польскага і загінуў[124], у Нямеччыне[125], Літве[126] і ЗША[127] былі апублікаваныя матэрыялы пра так званыя „ўцёкі літоўцаў”. Плануецца пераклад іх на рускую мову[128].

Рыхтуецца даклад пра Першае Торуньскае мірнае па  гад-нен не ад 1 лютага 1411 г. з улікам пытання пра наймітаў[129].

Важнай тэмай з’яўляецца таксама рэцэпцыя бітвы ў больш позні час — упершыню яна закраналася ў кні зе пра Та нэн берг, выдадзенай у 1982 г.[130]. Праз некаль кі гадоў з’я ві лася даследаванне „Denkmal und Geschichtsi deo logie in pol nisch-preußischen Span nungsfeld”[131], адным з прадметаў якога быў Танэнберг, не калькі артыкулаў пра помнікі апублікаваны ў Нямеччыне[132], Англіі[133] і Польшчы[134] — у іх аўтары звярталіся і да тэмы Танэнбер га. У арты кулах літоўскіх[135] і нямецкіх[136] даследчыкаў закраналася і пытанне дэміфалагізацыі нацыянальнай гістарыяграфіі пра Танэнберг — Грунвальд — Жальгірыс. У сва ім дакладзе на вялікай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Грунвальду, што ад былася ў верасні 2010 г. у Мальбарку і Кракаве, я звярнуў увагу на „праблемы і перспектывы даследавання грунвальдскай тэматыкі” і нагадаў між іншым пра тую задачу, якая паўстане перад польскімі археолагамі ў бліжэйшыя гады ў сувязі з новымі навуковымі знаходкамі пра стратэгічнае разгортванне і пастраенне войск і новую лакалізацыю месцазнаходжання поля бітвы[137].

Пераклад Галіны Скакун

* Тут выкарыстоўваецца артыкул С. Экдаля „Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы”, апублікаваны ў „Deutsche Ostkunde”, 1989, 2, c. 63–80, а пазней — у часткова дапоўненай, часткова скарочанай форме — у „Acta Historica Universitatis Klaipedensis”, I (1993), с. 34–64.


[1] Змястоўны агляд даецца ў: Reinhard Wenskus. Das Ordensland Preußen als Territorialstaat des 14. Jahrhunderts, Der Deutsche Territorialstaat im 14. Jahrhundert[Reichenau- Vortrage 1967–1968], Bd. 1, hrsg. v Hans Patze, Sigmaringen 1970 (= Vorträge und Forschungen 13), с. 347–382. У многіх ад-носінах састарэлая, але ўтрымлівае багаты матэрыял праца: Johannes Voigt. Geschichte Preußens. Von den altesten Zeiten bis zum Untergange der Herrschaft des Deutschen Ordens, Königsberg 1827–1839, 9 т. (таксама рэпрынтнае выданне 1968 г., Hildesheim). Гл. таксама: Christian Krollmann. Politische Geschichte des Deutschen Ordens in Preußen,Königsberg 1932; Bruno Schumacher. Geschichte Ost und Westpreußens, 7. Aufl. Wurzburg 1987; Hartmut Boockmann. Der Deutsche Orden. Zwolf Kapitel aus seiner Geschichte, 3. Aufl. München 1989 (= Beck’sche Sonderausgaben); Marian Biskup, Gerard Labuda. Dzieje Zakonu Krzyżackiego w Prusach. Gospodarka — Społeczeństwo — Państwa — Ideologia, Gdańsk 1986. Іншыя літаратурныя крыніцы па гісторыі Нямецкага ордэна ў Прусіі, а таксама па гісторыі Польшчы і Літвы: гл. маю працу, згаданую ў спас. 5, с. 6 і наст.
[2] Неабжытая тэрыторыя паміж Ордэнам і Літвою.
[3] Friedrich Benninghoven. Die Gotlandfeldzüge des Deutschen Ordens 1398–1408 // Zeitschrift für Ostforschung 13, 1964, c. 421–477.
[4] Адносна вайны 1409–1411 г. гл. спас. 5. Вайну 1414 г. апісвае Вільгельм Нёбэль (Wilhelm Nöbel). Michael Kuchmeister, Hochmeister des Deutschen Ordens 1414–1422, Bad Godesberg 1969 (= Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 5). Гл. таксама: Sven Ekdahl. Der Krieg zwischen dem Deutschen Or den und PolenLitauen 1422 // Zeitschrift für Ostforschung 13, 1964, c. 614–615; Klaus Neitmann. Politik und Kriegführung des Hochmeisters Paul von Rusdorf 1422/23, тамсама, 34, 1985, с. 330– 378. Падзеі вайны 1432–1433 (1435) г. даследуе, у прыватнасці, Карл Аўгуст Люккерат у біяграфіі аднаго з вя лі кіх магістраў: Paul von Rusdorf, Hochmeister des Deutschen Ordens 1422–1441, Bad Godesberg 1969 (=Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 15). Падрабязнае апі санне Тры наццацігадовай вай-ны знаходзім у: Marian Biskup. Trzynastoletnia wojna z Zakonem krzyżackim 1454–1466, Warszawa 1967.
[5] Да гэтай тэмы — з падрабязнымі спасылкамі на кры ні цы: Sven Ekdahl. Die Schlacht bei Tannenberg 1410. Quellenkritische Untersuchungen. T. 1: Einfüührung und Quellenlage, Berlin 1982 (= Berliner Historische Studien 8; Einzelstudien I) (далей — Tannenberg, 1). Па-сапраўднаму распачаць працу над запланаваным другім томам да гэтага часу не ўдалося з прычыны мноства іншых задач. Самае вядомае польскае даследаванне — праца Стэфана М. Кучыньскага (Stefan M. Kuczyński), гл. спас. 76. Найноўшая літоўская публікацыя: Mečislovas Jučas. Žalgirio mūšis, Vilnius 1990.
[6] Найперш варта назваць трохтамовую доктарскую дысертацыю Вернэра Паравічыні (Werner Paravicini. Die Preußenreisen des Europäischen Adels. Teil 1. Sigmaringen: Thorbecke, 1989; Teil 2. 1995). Пар. яго ж: Die Preußenreisen des Europäischen Adels, у: Historische Zeitschrift 232, 1981, c. 25–38. Гл. таксама названыя ў спас. 60 і 61 працы, а адносна даўнейшага часу: Edvardas Gudavičius. Kryžiaus karai Pabaltijyje ir Lietuva XIII amžiuje. Vilnius 1989.
[7] Біяграфія гэтага вялікага магістра пакуль яшчэ не напісана. Гл. агляд Свэна Экдаля: Ulrich von Jungingen. 1407–1410 // Die Hochmeister des Deutschen Ordens 1190–1990, hrsg. v. Udo Arnold, Marburg 1998 (= Quellen und Studien zur Geschichte des Deutsche Ordens 40). S. 106–114.
[8] Спасылкі на крыніцы ў Ekdahl, Tannenberg I, c. 6.
[9] Тагачаснае апісанне вайны 1409–1411 г. з пункту гледжання Ордэна даецца ў працягу хронікі Ёгана фон Посільге ў „Scriptores rerum Prussicarum”, hrsg. v. Theodor Hirsch, Max Toeppen und Ernst Strehlke, Leipzig 1866, т. 3 (а таксама рэпрынт: Frankfurt am Main, 1965), тут с. 301 і наст.
[10] Больш падрабязна па гэтым пытанні — у запланаваным другім томе працы.
[11] Scriptores rerum Prussicarum ІІІ. (як у спас. 9), с. 316.
[12] Агляд у: Ekdahl, Tannenberg I (як у спас. 5), с. 68–73; гл. таксама: М. Jučas. Žalgirio mūšis (як у спас. 5), с. 75–86.
[13] Gerard Labuda. Krol Władysław Jagiełło i wielki książe Witold w ocenie historiografa kurii papieskej // Historia, 76, 1989, c. 201–210, тут с. 202, 207.
[14] Сакрэтны Дзяржаўны архіў „Прускі Культурны фонд”, Берлін, XX галоўны аддзел „Дзяржаўны архіў Караляўца” (скарочана GStAPK, XX. HA StA Kbg), Архіў перапіскі Ордэна (OBA), № 1305. Пар. спас. 50.
[15] Codex epistolaris Vitoldi, magni ducis Lithuaniae, 1376–1430. Collectus opera Antonii Prochaska, Cracoviae 1882 (= Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustantia VI, 1 i 2). (Таксама рэпрынт, Нью-Ёрк, Лондан, 1965.). № 444, с. 209.
[16] Тамсама, № 446, с. 210.
[17] OBA (як у спас. 14), № 1316.
[18] Das Soldbuch des Deutschen Ordens 1410/1411. Die Abrechnungen für die Soldtruppen. Mit ergänzenden Quellen bearbeitet und ediert von Sven Ekdahl. Teil I: Text mit Anhang und Erläuterungen, Köln, Wien 1988 (= Veröffentlichungen aus den Archiven Preußischer Kulturbesitz 23/I, тут: Уводзіны, с. 4. Больш падрабязна: Kilka uwag o księdze żołdu Zakonu Krzyżackiego z okresu „Wielkiej Wojny” 1410–1411 // Zapiski Historyczne 33, 1968, c. 111–130, тут с. 115–123.
[19] Надольскі прытрымліваецца распаўсюджанага тэзіса, згодна з якім бітва адбывалася ў мясцовасці „Вялікі Ручай” („Wielki Strumień”) паміж Танэнбергам і Людвігсдорфам. Калі б гэта бы ло так, то войска Ордэна вырушыла б з месца, дзе потым зна ходзілася капліца (гл. спас. 23), на ўсход, дакладна су праць сонца. Акрамя названага ў спас. 23 да-сле даван ня А. Надольскага, згадаем наступныя працы: Rozważania o Grunwaldzie, у: Kwartalnik Historyczny 1980, 2, c. 447–457; Pola Grunwaldu w świetle badań 1980 roku // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1981, 1, i: Grunwald — Problemy wybrane. Cześć I // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1983, 2/3, c. 295–325.
[20] Як у папярэдняй спас. Пар. спас. 81. З іншых прац Біскупа варта назваць Grunwaldska wielka rocznica (1410–1960) // Nowe Drogi 14, 1960, 7, c. 116–126 (пар. у гэтым кантэксце: Ekdahl, Tannenberg I, c. 32, спас. 56) і Bitwa grunwaldzka (geneza — przebieg — dzieje — znaczenia) // Grunwald w świadomości Polakow. Ягоная найноўшая праца з’явілася ў 1988 г. на польскай мове ў Торуні (як у спас. 36).
[21] Scriptores rerum Prussicarum ІІІ, с. 315.
[22] Даклад на „Вечары Сярэднявечча” ў Інстытуце гісторыі імя Макса Планка ў Гётынгене 8 траўня 1976 г. Паводле ранейшай думкі, на месцы пабудаванай пазней капліцы сустрэў смерць Ульрых фон Юнгінген.
[23] Незалежна ад аўтара Анджэй Надольскі таксама вылучыў гіпотэзу, што капліца была пабудаваная на месцы знаходжання баявога лагера Ордэна; гл. яго працу Z problematyki archeologicznych badań pola grunwaldzkiego // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1980, № 2 (148), с. 123–132, тут с. 124 і 130. Таксама, напрыклад, М. Біскуп у кнізе, пазначанай у спас. 1, с. 364.
[24] Аўтар упершыню выказаў гэты тэзіс у інтэрв’ю Першай праграме польскага радыё і тэлебачання 15 ліпеня 1985 г., аднак польскія гісторыкі да гэтага часу не абмяркоўвалі яго (гл. спас. 81). Больш падрабязна пра гэта будзе сказана ў другім томе маёй кнігі пра Танэнберг.
[25] Адносна поглядаў аўтара наконт выступлення войскаў і месца знаходжання поля бітвы гл.: Tannenberg I, с. 354–357. Пад час паседжання ў Берліне ў красавіку 1989 г. (пар. спас. 13) прафесар Г. Лябуда паведаміў мне, што ён цалкам падзяляе гэты новы тэзіс наконт Грунвальда. На яго думку, гэта вырашае і праблему розных назваў бітвы.
[26] Да гэтага пытання падрабязна раздзел „Пісьмовыя крыніцы пра бітву да Аналаў Яна Длугаша” // Ekdahl, Tannenberg I, c. 107–274.
[27] Гэтая крыніца — ліст незнаёмага вялікаму магістру пры-кладна ад 1413 г. — апублікавана ў: Sven Ekdahl, Die Flucht der Litauer in der Schlacht bei Tannenberg 1410 // Zeitschrift für Ostforschung 12, 1963, c. 11–19, тут с. 16 і наст. Гл. таксама яго ж Banderia (як у спас. 41), c. 16, спас. 36, і М. Jučas. Žalgirio mūšis (як у спас. 5), с. 113 і наст.
[28] Sven Ekdahl, Tannenberg I, c. 191 і наст., 325 і наст., 333–344 і малюнак. Польскія археолагі правялі грунтоўнае даследаванне рэшткаў капліцы і адкапалі рэшткі сценак падмурка (1985 г.), так што план пабудовы відаць дакладна. Гл. малюнак да артыкула аўтара пра Ульрыха фон Юнгінгена (як у спас. 7). Адносна гісторыі капліцы гл. таксама: Sven Ekdahl. Ein Inventar der Propstei auf dem Schlachtfeld von Tannenberg aus dem Jahre 1442 // Preußenland 21, 1983, c. 1–9. Пар. таксама № 584d згаданага ў спас. 46 каталога выставы, с. 522 і наст., з выявай булы папы Яна XXIII ад  6 кастрычніка 1412 г., якою ён дае індульгенцыю тым, хто ў пэўныя святы наведвае капліцу.
[29] Ekdahl, Tannenberg I, c. 182 і наст.
[30] Stanisław Kujot: [Rok 1410] Wojna // Roczniki Towarzystwa Naukowego w Toruniu, Bd. 17. Toruń 1910, тут с. 156.
[31] Constantine Jurgela: Tannenberg, New York 1961, с. 48 і наст.
[32] Wiesław Majewski: Kilka uwag o bitwie pod Grunwaldem // Zapiski Historyczne 25, 1960, 2, c. 9–3, тут с. 18–22.
[33] Ekdahl, Die Flucht der Litauer (як у спас. 27). Там даецца таксама падсумаванне дыскусіі ў даўнейшай літаратуры.
[34] Тамсама, с. 16 і наст.
[35] M. Jučas (як у спас. 5), с. 164.
[36] У гэтым дачыненні гл. падрабязны разгляд дыскусіі ў М. Ючаса, с. 107–115, асабліва с. 114. Апісанне падзей у хроніцы Яна Длугаша вельмі шырока выкарыстоўвалася савецкімі даследчыкамі. Так, у т. 2 ”Истории военного искусства” Я. А. Разіна (нямецкі пераклад выйшаў у 1960 г.), с. 440, напісана: „Асабліва стойка змагаліся пад Грунвальдам рускія атрады. Смаленскія палкі неслі галоўны цяжар барацьбы. Рускія прыкрылі атакаваны фланг аператыўнага пастраення войскаў і выратавалі палякаў ад знішчэння. Бітва вырашылася апошняй атакай літоўска-рускіх атрадаў”: Marian Biskup. Wielka wojna Polski i Litwy z Zakonem Krzyżackim (1409–1411) w świetle najnowszych badań // Expansja niemieckich zakonow rycerskich, Toruń 1990, c. 169–185.
[37] Ekdahl, Tannenberg I, c. 183–185.
[38] Chronique du religieux de Saint-Denys, contenant le règne de Charles VI, de 1380–1422, publiee en latin pour la première fois et traduite par M. L. Bellaguet, précédée d’une introduction par M. de Barante, Bd. I–VI, Paris 1839–1852 (= Collection de documents inédits sur l’histoire de France, Première série, Histoire politique, 16). Паведамленне пра бітву знаходзіцца ў IV т., Paris 1842, с. 334, 336; пераклад на франц. мову тамсама, с. 335, 337. Гл., напрыклад, таксама Scriptores rerum Prussicarum III, с. 455 і наст.
[39] Przewodnik kościołow krakowskich, Krakow 1603, c. 17. Больш падрабязна ў: Ekdahl, Banderia (як у спас. 41), с. 2.
[40] Паведамленне спадара д-ра Нікжэнтайціса.
[41] Апошняе па часе выданне: Sven Ekdahl. Die „Banderia Prutenorum” des Jan Długosz — eine Quelle zur Schlacht bei Tannenberg 1410. Untersuchungen zu Aufbau, Entstehung und Quellenwert der Handschrift. Mit einem Anhang: Farbige Abbildungen der 56 Banner, Transkription und Erläuterungen des Textes, Göttingen 1976 (= Abhandlungen der Akademie der Wissenschaften in Göttingen, Philologisch-historische Klasse, Dritte Folge, №9 104). Літоўскі пераклад — Vilnius 1992.
[42] Scriptores rerum Prussicarum III (як у спас. 9), с. 317.
[43] Тамсама, с. 319. Пар. агляд, згаданы ў спас. 7.
[44] Па гэтым пытанні: Ekdahl, Tannenberg IІ (пар. спас. 5).
[45] Тэкст мірнай дамовы ў: Die Staatsvertrage des Deutschen Ordens in Preußen im 15. Jahrhundert, hrsg. von Erich Weise, Bd. І (1398–1437), 2. Aufl. Marburg 1970, № 83, с. 83–89.
[46] S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 169 і наст., спас. 51. Гл. таксама тэкст каталога выставы Свэна Экдаля да № 584b „Polen im Zeitalter der Jagiellonen 1386–1572” [Schallaburg 8. Mai-2. November 1986], Wien 1986 (=Katalog des Niederösterreichischen Landesmuseums, Neue Folge, № 171), с. 521 і наст. (з ілюстрацыямі).
[47] Гл. спас. 51.
[48] Markian Pelech. Der Verpflichtungsbrief des Hochmeisters Heinrich von Plauen bezüglich der Bezahlung von 100 000 Schock Böhmischer Groschen an den König von Polen vom 31. Januar 1411 // Preußenland 17, 1979, 4, с. 55–64. Пар.: Weise, Staat-sverträge I, № 84, с. 89 і наст.
[49] Гэтага не заўважыў Клаўс Найтман у сваім вялікім даследаванні пра дзяржаўныя дамовы Нямецкага ордэна; гл. яго „Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preußen 1230–1449. Studien zur Diplomatie eines spätmittelalterlichen deutschen Territorialstaates, Köln, Wien 1986 (= Neue Forschungen zur brandenburg-preußischen Geschichte 6); старонкі пазначаны ў рэгістры.
[50] Неапублікаваныя крыніцы па гісторыі Нямецкага ордэна ў Прусіі з часу бітвы пад Танэнбергам знаходзяцца перш за ўсё ў Сакрэтным архіве „Прускі Культурны фонд”, Берлін, XX галоўны аддзел „Дзяржаўны архіў Караляўца” (GStAPK, XX. HA StA Kbg), Архіў перапіскі ордэна (OBA) і пергаментныя граматы (па гэтым пытанні Э. Ёахім — В. Губач), а таксама фаліянты ордэна (OF). Больш падрабязна гл.: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 77–85. Згаданая вышэй нататка — у Архіве перапіскі ордэна № 1534.
[51] Паколькі 100 000 коп чэшскіх грошаў у той час адпавядалі прыкладна 150 000 прускіх марак, а месячная аплата найміта складала з другой паловы кастрычніка 1410 г. дванаццаць марак, то Ордэн мог бы за гэтыя грошы ўтрымліваць каля 2083 коп’яў, гэта значыць 6250 вершнікаў, на працягу шасці месяцаў, пры тым што найміты самі плацілі б за пражыванне, утрыманне і харчаванне. Іншы прыклад: гэтая сума адпавядала кошту прыкладна 45 000 тон жыта.
[52] Як у спас. 18.
[53] S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 8. Падрабязна ў: Fritz Jünger: Herkunft, Rassezugehörigkeit, Züchtung und Haltung der Ritterpferde des Deutschen Ordens. Ein Beitrag zur Geschichte der ostpreußischen Pferdezucht und der deutschen Pferdezucht im Mittelalter // Zeitschrift für Tierzüchtung und Züchtungsbiologie 2, 1925, c. 211–308, тут найперш с. 237, 266–280, 296. Гл. таксама: Sven Ekdahl. Das Pferd und seine Rolle im Kriegswesen des Deutschen Ordens // Das Kriegswesen der Ritter orden im Mittelalter, Toruń 1991 (= Ordines militares VI), с. 29–47.
[54] Больш падрабязна гл.: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 8 і наст. (цытуюцца крыніцы).
[55] Тамсама, с. 9.
[56] Das große Ämterbuch des Deutschen Ordens, hrsg. von Walther Ziesemer, Danzig 1921 (а таксама рэпрынт: Вісбадэн, 1968), с. 150. Комтур таксама сказаў літоўцам, што гэта каштуе 4000 м[арак]. Такім чынам у Кінштуце засталося доўгу 1000 марак за яго палонных, на што ў яго ёсць пісьмовае пацверджанне.
[57] Ekdahl, Banderia, c. 123–124, спас. 37; S. Ekdahl, Tannenberg I, c. 6, спас. 16; S. Ekdahl, Die Rolle der Ritterorden bei der Christianisierung der Liven und Letten // Gli inizi del cristianesimo in Livonia-Lettonia. Atti del colloquio internazionale di storia ecclesiastica in occasione del’VIII centenario della chiesa in Livonia (1186–1986). Roma, 24–26 giugno 1986. Città del Vaticano 1989 (= Pontificio comitato di scienze storiche. Atti e documenti 1), c. 203–243, тут с. 238.
[58] Bitwa o Grunwald. Rozmowa ze Svenem Ekdahlem // Życie Literackie, 14 ліпеня 1985 г.
[59] Так, напр., на Міжнароднай канферэнцыі па праблематыцы гісторыі царквы „La cristianizazione della Lituania” [Рым, 24–26 чэрвеня 1987 г.], арганізаванай Папскай гістарычнай камісіяй, і на Міжнароднай канферэнцыі „Нямецкі ордэн у Лівоніі” 13–15 лістапада 1987 г. у Боне, арганізаванай Балтыйскай гістарычнай камісіяй.
[60] Henryk Łowmiański. Agresja Zakonu Krzyżackiego na Litwę w wiekach XIII–XV // Przegląd Historyczny 45, z. 2–3, c. 338–371.
[61] Friedrich Benninghoven: Zur Technik spätmittelalterlicher Feldzüge im Ostbaltikum // Zeitschrift für Ostforschung 19, 1970, 4, c. 631–651.
[62] Параўн.: S. Ekdahl, Banderia, с. 123–124, спас. 37.
[63] Першапачатковы намер аўтара самому заняцца гэтай тэмай (гл. Tannenberg I, с. 5, спас. 16), хутчэй за ўсё, не ўдасца рэалізаваць з прычыны недахопу часу. Пар. далей працу Ўільяма Урбана пра „The Frontier Problem in Baltic History”.
[64] Як у спас. 6.
[65] S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 10.
[66] Тамсама. Так, сярод грамат і актаў ордэнскай вобласці Кобленц, 55 А1, № 203, знаходзіцца спіс страт, якія вобласць Кобленц панесла ў выніку аказання дапамогі Нямецкаму ордэну ў Прусіі ў перыяд 1420, 1433 і 1445 г. Параўн. S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 96.
[67] Гл. па гэтай праблеме: Klaus Neitmann. Die preußischen Stände und die Außenpolitik des Deutschen Ordens vom 1. Thorner Frieden bis zum Abfall des Preußischen Bundes (1411–1454). Пра формы і шляхі ўплыву саслоўяў гл.: Ordensherrschaft, Stände und Stadtpolitik. Zur Entwicklung des Preußenlandes im 14. und 15. Jh., hrsg. v. Udo Arnold, Lüneburg 1985 (= Schriftenreihe Nordost-Archiv, Bd. 25), с. 27–80.
[68] Літаратура ў: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 11. Больш па-драбязна пра маракоў у: S. Ekdahl, „Schiffskinder” im Kriegsdienst des Deutschen Ordens. Ein Überblick über die Werbungen von Seeleuten durch den Deutschen Orden von der Schlacht bei Tannenberg bis zum Brester Frieden (1410–1435) // Acta Visbyensia IV, Visby-symposiet for historiska vetenskaper 1971, Visby 1973, c. 239–274.
[69] Мірны дагавор 19 кастрычніка — гл.: Weise, Staatsverträge II (пар. спас. 45), Marburg 1955, № 403, с. 262–288.
[70] Гл.: Marian Biskup. Das Ende des Deutschordenstaates Preußen im Jahre 1525 // Die geistlichen Ritterorden Europas, hrsg. v. Josef Fleckenstein und Manfred Hellmann, Sigmaringen 1980 (= Vorträge und Forschungen 26), c. 403–416.
[71] Hermann Heimpel. Deutschland im späteren Mittelalter, Konstanz 1957 (= Handbuch der Deutschen Geschichte, neu hrsg. v. Leo Just, Bd. І, раздз. 5), с. 134.
[72] Gustav Freytag: Aus den Grenzkriegen im Ordensland Preußen // яго ж. Bilder aus der deutschen Vergangenheit, 9–10. Aufl. Leipzig 1876, Bd. 2, с. 178–230, тут с. 229. Пар.: Ekdahl, Tannenberg I, с. 64–68.
[73] Jacob Caro. Geschichte Polens, Bd. 3, Gotha 1869, с. 332. 
[74] Benninghoven, Gotlandfeldzüge (як у спас. 3), с. 477.
[75] Па гэтай праблематыцы гл. раздзел „Навуковая праблема” ў Ekdahl, Tannenberg I, с. 64–68.
[76] Stefan M. Kuczyński. Wielka wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409–1411. Warszawa, 1–1955, 2–1960, 3–1966, 4–1980, 5–1987.
[77] Leopold von Ranke, Weltgeschichte, hrsg. v. A. Dove und G. Winter, Leipzig 1888. Ч. 9 (1–3 выд.), раздз. 1, c. 172.
[78] Гл. па гэтым пытанні раздзел „Значэнне бітвы для гістарычнай і палітычнай свядомасці ў Польшчы і Нямеч чыне ў XIX і XX стагоддзі” ў: S. Ekdahl,Tannenberg I, с. 14–37. Siehe ferner S. Ekdahl. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies 22, 1991, c. 271–324.
[79] Пар.: S. Ekdahl, Tannenberg I, раздз. 4, „Археалагічныя крыніцы” (с. 320–369).
[80] Тамсама, с. 355, спас. 9. Пар. вышэй спас. 23.
[81] У якасці свежага прыкладу можна назваць апісанне бітвы пад Танэнбергам, дадзенае Мар’янам Біскупам у кнізе, згаданай у спас. 1. Біскуп пераказвае тэзісы Стэфана М. Кучыньскага (с. 363–366 і мал. 67, 68), якія ў сваю чаргу грунтуюцца на непераканаўчым апісанні, дадзеным у 1926 г. польскім ваенным гісторыкам маёрам Ота Ляскоўскім. Падрабязна гл.: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 47–55
[82] Карыстаючыся магчымасцю, выказваю падзяку спадару Генадзю Сагановічу за публікацыю майго артыкула з дадатковымі звесткамі пра новыя выданні аўтара ў „Беларускім Гістарычным Аглядзе”.
[83] S. Ekdahl. Grunwald 1410. Krakow 2010.
[84] У выдавецтве „elSet” у Ольштыне.
[85] S. Ekdahl. Žalgiris. Šiandienos žvilgsnis. Trys paskaitos Vilniuje. Sudarė Vydas Dolinskas. Vilnius 1999.
[86] Гл. тэкст артыкула, спас. 18.
[87] S. Ekdahl (Bearb.). Das Soldbuch des Deutschen Ordens 1410/1411. Die Abrechnungen für die Soldtruppen. Teil II: Personengeschichtlicher Kommentar und Indices. Köln, Weimar, Wien 2010 (= Veröffentlichungen aus den Archiven Preußischer Kulturbesitz 23/II).
[88] Тамсама, с. 1–12.
[89] S. Ekdahl. Über die Kriegsdienste der Freien im Kulmerland zu Anfang des 15. Jahrhunderts // Preußenland 2, 1964, с. 1–14 [дадаецца карта: Ваенныя паслугі вольных людзей у Хэлмінскай зямлі паводле службовай кнігі Хэлмінскай зямлі (1423/24)].
[90] S. Ekdahl. Die Armbrust im Deutschordensland Preußen zu Beginn des 15. Jahrhunderts // Fasciculi Archaeologiae Historicae 5, Łodź 1992, с. 17–48.
[91] S. Ekdahl. The Siege Machines during the Baltic Crusades // Fasciculi Archaeologiae Historicae 20, Łodź 2007, с. 29–51.
[92] Гл. тэкст артыкула, спас. 53.
[93] S. Ekdahl. Horses and Crossbows. Two Important Warfare Advantages of the Teutonic Order in Prussia // The Military Orders 2: Welfare and Warfare, ed. Helen Nicholson, Aldershot 1998, с. 119–151. Тое ж у інтэрнэце (без мал.): www.deremilitari.org/RESOURCES/ARTICLES/ekdahl.htm
[94] S. Ekdahl. Zwei Musterungslisten von Deutschordens-Söldnern aus den Jahren 1413 und 1431 // Arma et ollae. [Festschrift für Andrzej Nadolski.] Redaktion: Marian Głosek, Mariusz Mielczarek, Witold Świętosławski, Krzysztof Walenta. Łodź 1992, с. 49–61.
[95] S. Ekdahl. The Strategic Organization of the Commanderies of the Teutonic Order in Prussia and Livonia // La Commanderie, institution des orders militaires dans l’Occident medieval, sous la direction d’Anthony Luttrell et Léon Pressouyre. Paris 2002 (= CTHS. Archéologie et d’histoire de l’art 14), c. 219–242.
[96] Гл. тэкст артыкула, спас. 57.
[97] S. Ekdahl. The Treatment of Prisoners of War during the Fighting between the Teutonic Order and Lithuania // The Military Orders [1]: Fighting for the Faith and Caring for the Sick, ed. Malcolm Barber, Aldershot 1994, с. 263–269.
[98] S. Ekdahl. Crusades and Colonisation in the Baltic. A Historiographic Analysis // Rocznik Instytutu Polsko-Skandynawskiego 19, 2003/2004, Kopenhaga 2004, c. 1–42.
[99] S. Ekdahl. Crusades and Colonization in the Baltic // Palgrave Advances in the Crusades, ed. Helen Nicholson, Basingstoke /New York 2005, с. 172–203.
[100] S. Ekdahl. Krikštijimas, apgyvendinimas, lietuvių reisai. Lietuvos krikštas kaip Vokiečių ordino dilema // Lietuvos krikščionėjimas Vidurio Europos kontekste. Strapisnių rinkinys. <…> Sudarė Vydas Dolinskas, vertė Klaus Berthel, Irma Daugvilaitė, Irena Tumavičiūtė. Vilnius 2005, с. 173–188.
[101] S. Ekdahl. Christianisierung — Siedlung — Litauerreise. Die Christianisierung Litauens als Dilemma des Deutschen Ordens // Die Christianisierung Litauens im mittelEuropäischen Kontext. Sammlung von Vortragen. <…> Zusammengestellt von Vydas Dolinskas, übersetzt von Klaus Berthel, Irma Daugvilaitė, Irena Tumavičiūtė. Vilnius 2005, с. (173), 189–205.
[102] S. Ekdahl. Warfare: The Baltic Crusades // The Crusades. An Encyclopedia, ed. Alan V. Murray, Santa Barbara, Calif. / Denver, Colorado / Oxford, England 2006, Vol. 4: Q-Z, с. 1241–1249.
[103] S. Ekdahl. Soldtruppen des Deutschen Ordens im Krieg gegen Polen 1409 // Fasciculi Archaeologiae Historicae 15, Łodź 2002 (2003), с. 47–64.
[104] S. Ekdahl. The Teutonic Order’s Mercenaries during the ‘Great War’ with PolandLithuania (1409–11) // Mercenaries and Paid Men. The Mercenary Identity in the Middle Ages, ed. John France, Leiden 2008 (= History of Warfare 47), с. 345–361.
[105] S. Ekdahl. Kilka uwag o Księdze żołdu Zakonu Krzyżackiego z okresu „Wielkiej wojny” 1410–1411 // Zapiski Historyczne 33, 1968, 3, c. 111–130.
[106] Гл. тэкст артыкула, спас. 18.
[107] S. Ekdahl. Die Söldnerwerbungen des Deutschen Ordens für einen geplanten Angriff auf Polen am 1. Juni 1410. Ein Beiträg zur Vorgeschichte der Schlacht bei Tannenberg// Beiträge zur Militärgeschichte des Preußenlandes von der Ordenszeit bis zum Zeitalter der Weltkriege, hrsg. v. Bernhart Jähnig. Marburg 2010 (= Tagungsberichte der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 25), с. 89–102.
[108] S. Ekdahl. Diplomatie und Söldnerwerbung vor der Schlacht bei Žalgiris // Lietuvos istorijos studijos 25, 2010, с. 48–61.
[109] S. Ekdahl. Das politische Umfeld und die Schlacht von Tannenberg // Tannenberg / Grunwald 1410. Gesammelte Beiträge. Amt des Hochmeisters, Wien 2010 (= Miscellanea Ordinis Teutonici 1), с. 18–28.
[110] S. Ekdahl. 1410. Die Schlacht bei Tannenberg. 600. Gedenkjahr // Ostdeu tsche Gedenktage 2010. Persönlichkeiten und Histo-rische Ereignisse, Bonn 2010. с. 288–298.
[111] S. Ekdahl. Politics, Diplomacy and the Recruitment of Mercenaries before the Battle of Tannenberg — Grunwald — Žalgiris // The Military Orders 5: Politics & Power, ed. Peter Edbury. Aldershot (у друку).
[112] S. Ekdahl. Dyplomacja i werbowanie żołnierzy zaciężnych w czerwcu 1410 r. W przededniu bitwy grunwaldzkiej // Średniowieczne bitwy i wojny. Rzeczywistość i narodowy mit. Wokoł bitwy pod Grunwaldem i jej życia pośmiertnego. Red.: Jan M. Piskorski (у друку).
[113] S. Ekdahl. Набoр наемников перед Грюнвальдской битвой 1410 г. в контексте политики и дипломатии эпохи // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana, hrsg. v. Alexander Filjushkin (у друку).
[114] S. Ekdahl. Polnische Söldnerwerbungen vor der Schlacht bei Tannenberg (Grunwald) // Non sensitis gladios! [Festschrift für Marian Głosek]. Hrsg. v. Olgierd Ławrynowicz und Piotr A. Nowakowski (у друку.)
[115] S. Ekdahl. Danzig und der Deutsche Orden 1410. Die Ausschreitungen gegen die Ordenssöldner. Mit einem Quellenanhang // Danzig in acht Jahrhunderten. Beitrage zur Geschichte eines hansischen und preußischen Mittelpunktes, hrsg. v. Bernhart Jähnig und Peter Letkemann, Münster/Westf. 1985 (= Quellen und Darstellungen zur Geschichte Westpreußens 23), с. 121–150.
[116] S. Ekdahl. Verträge des Deutschen Ordens mit Söldnerführern aus den ersten Jahrzehnten nach Grunwald // Questiones Medii Aevi Novae 11, Warszawa 2006, с. 51–95.
[117] S. Ekdahl. „In crastino, die sancti Procopii.” Überlegungen zu einer falsch interpretierten Datumsangabe in der Cronica conflictus // Tempore pacis et belli. People — Places — Things. [Festschrift für Jan Szymczak.] Hrsg. v. Tadeusz Grabarczyk (у друку).
[118] S. Ekdahl. Aufmarsch und Aufstellung der Heere bei Tannenberg / Grunwald (1410). Eine kritische Analyse // Krajobraz grunwaldzki w dziejach polsko-krzyžackich i polsko-niemieckich na przestrzeni wiekow. Wokoł mitow i rzeczywistości. Red.: Jan Gancewski, Olsztyn 2009 (= Biblioteka „Mrągowskich Studiow Humanistycznych“. Historia, nr 1), c. 31–103) (і тры каляровыя геаграфічныя карты ў футарале).
[119] S. Ekdahl. Pobojowisko grunwaldzkie i okolica w XV i XVI stuleciu // Studia Grunwaldzkie 3, Olsztyn 1994 (= Rozprawy i Materiały Ośrodka Badań Naukowych im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, Nr. 136), с. 61–118.
[120] S. Ekdahl. Heliga Birgitta, slaget vid Tannenberg och grundandet av klostret Triumphus Mariae i Lublin // Skandinavien och Polen. Möten, relationer och ömsesidig påverkan. Red.: Barbara Tornquist-Plewa. Lund 2007 (= Slavica Lundensia 23), с. 1–24.
[121] S. Ekdahl. St Birgitta of Sweden, the Battle of Tannenberg (Grunwald) and the Foundation of the Monastery Triumphus Mariae in Lublin // Między Śląskiem a Wiedniem. [Festschrift für Krzysztof A. Kuczyński.] Red.: Aleksander Kozłowski, Mał-gorzata Znyk. Płock 2008, c. 287–301.
[122] S. Ekdahl. Battlefield Archaeology at Tannenberg (Grunwald, Žalgiris): Physical Remains of the Defeat of the Teutonic Order in Prussia in 1410 // 6th Fields of Conflict Conference — Osnabrück and Kalkriese. 15th–18th April 2011 (у стадыі падрыхтоўкі).
[123] S. Ekdahl. Quellenaussagen über die Taktik in der Tannenbergschlacht // Žalgiris — Grunwald — Tannenberg 1410: Krieg und Frieden im spaten Mittelalter. (Канферэнцыя ў Вільні ў канцы кастрычніка 2010 г.) На нямецкай мове том выйдзе ў серыі „Крыніцы і даследаванні” Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве.
[124] S. Ekdahl. Ein Brief des Ritters Luppold von Köckritz an Hochmeister Ulrich von Jungingen vom April 1410 // Prusy — Polska — Europa. Studia z dziejow średniowiecza i czasow wczesnonowożytnych. [Festschrift für Zenon Hubert Nowak.] Red.: Andrzej Radzimiński, Janusz Tandecki. Toruń 1999, с. 231–247.
[125] Гл. артыкул, спас. 28, далей — S. Ekdahl. Die „Flucht der Litauer” in der Schlacht bei Tannenberg // Lietuvių kultūros institutas, Litauisches Kulturinstitut. Jahrestagung 1998. Suvažiamo darbai. Lampertheim 1999, c. 145–168.
[126] S. Ekdahl. „Lietuvių pabėgimas” Žalgirio mūšyje // Žalgiris. Šiandienos žvilgsnis (як спас. 3 у тэксце артыкула), с. 13–34. Новае выданне (з малюнкамі і рэзюмэ на польскай і на англійскай мове) пад назвай „Lietuviu pabėgimas” iš Žalgirio mūšio ў вялікім выставачным каталогу Нацыянальнага музея / палаца вялікага князя літоўскага: Kaip atsitiko Didžiajame mūšyje Žalgirio atodangos, Vilnius 2010, с. 33–43 (загалоўкі таксама на польскай і на англійскай мове).
[127] S. Ekdahl. The Turning Point in the Battle of Tannenberg (Grunwald/Žalgiris) in 1410 // Lituanus. The Lithuanian Quarterly Jour nal of Arts and Sciences, Vol. 56:2, Washington 2010, с. 53–72.
[128] Даклад для „Славянского сборника” (у стадыі падрыхтоўкі).
[129] S. Ekdahl. Der erste Thorner Frieden (1411) im Spiegel der Söldnerfrage // Die Ritterorden in Krieg und Frieden / The Military Orders in War and Peace. Red.: Roman Czaja, Krzysztof Kwiatkowski, Toruń (= Ordines Militares. Colloquia Torunensia Historica 16) (у стадыі падрыхтоўкі).
[130] У нямецкім выданні кнігі (1982) на с. 14–37, у польскім перакладзе (2010) на с. 30–50. Гл. таксама публікацыю, пазначаную ў спас. 78 артыкула ў „Journal of Baltic Studies” і крыху пашыраны тэкст у: Deutscher Orden 1190–1990, hrsg. v. Udo Arnold, Lüneburg 1997 (= Tagungsberichte der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 11), с. 241–302.
[131] S. Ekdahl. Denkmal und Geschichtsideologie im polnisch-preußischen Spannungsfeld // Jahrbuch für die Geschichte Mittel- und Ostdeutschlands 35, Berlin 1986, с. 127–218 і 8 ненумараваных старонак з табліцамі. Апублікавана таксама ў: Zum Verstandnis der polnischen Frage in Preußen und Deutschland 1772–1871, hrsg. v. Klaus Zernack, Berlin 1987 (= Einzelveröffentlichungen der Historischen Kommission zu Berlin 59), с. 127–218 і 8 ненумараваных старонак з табліцамі.
[132] S. Ekdahl. Die Grunwald-Denkmäler in Polen. Politischer Kontext und nationale Funktion // Das Denkmal im nördlichen Ostmitteleuropa im 20. Jahrhundert. Politischer Kontext und nationale Funktion, Lüneburg 1997 (= Nordost-Archiv. Neue Folge, 6, 1997, Heft 1), с. 75–107; S. Ekdahl. Tannenberg — Grunwald — Žalgiris: Eine mittelalterliche Schlacht im Spiegel deutscher, polnischer und litauischer Denkmäler // Zeitschrift für Geschichtswissenschaft 50, 2002, с. 103–118.
[133] S. Ekdahl. The Battle of Tannenberg — Grunwald — Žalgiris (1410) as Reflected in TwentiethCentury Monuments // The Military Orders 3: History and Heritage, ed. Victor Mallia-Milanes, Aldershot 2008, с. 175–194.
[134] S. Ekdahl. Bitwa pod Grunwaldem/Tannenbergiem w polsko-niemieckiej historii na przestrzeni dziejow // Jana Matejki Bitwa pod Grunwaldem: Nowe spojrzenia. Red.: Katarzyna Murawska-Muthesius. Muzeum Narodowe w Warszawie. Warszawa 2010, с. 9–25. Таксама на англійскай мове: The Battle of Grunwald/Tannenberg and its political and symbolic Interpretations in Poland and Germany through the Centuries // Jan Matejko’s Battle of Grunwald. New Approaches, ed. Katarzyna Murawska-Muthesius. The National Museum in Warsaw, Warsaw 2010, с. 9–25.
[135] S. Ekdahl. Žalgirio mūšio demitologizavimo problema // Žalgiris. Šiandienos žvilgsnis (як спас. 3 у артыкуле), с. 35–43.
[136] S. Ekdahl. Das Problem der Entmythologisierung der nationalen Geschichtsschreibung uber die Schlacht bei Tannenberg // Lietuvių kultūros institutas. Litauisches Kulturinstitut. Jahrestagung 1998, Suvažiavimo darbai, Lampertheim 1999, с. 169–180.
[137] S. Ekdahl. Probleme und Perspektiven der Grunwaldforschung // Grun wald — Tannenberg — Žalgiris 1410–2010. Historia — Tra dy-cja — Polityka. (Матэрыялы канферэнцыі рыхтуюцца да друку.)

Наверх

Уда Арнольд. Танэнберг / Грунвальд як палітычны сімвал у ХІХ / ХХ ст.

20 снежня, 2010 |


У 1991 г. Свэн Экдаль апублікаваў у часопісе Journal of Baltic Studies артыкул пад загалоўкам „Танэнберг / Грунвальд — палітычны сімвал у Нямеччыне і Польшчы”[1]. Раней ён ужо неаднойчы звяртаўся да тэмы грамадскага ўспрымання бітвы[2] і займаецца ёю да гэтага часу[3]. Калі я, нягледзячы на гэта, усё ж бяруся за тэму рэцэпцыі бітвы, мяне падбадзёрвае надпіс, зроблены Свэнам Экдалем на асобным выданні 1991 г.: Пану Арнольдуякому я ўдзячны за імпульс да гэтага даследавання. Я не маю намеру папраўляць яго і не думаю, што здолею асвятліць пазначаную тэму лепш. Аднак калі я ўбачыў праект праграмы нашай канферэнцыі, а ў ім запланаваны даклад пана Экдаля пра ход бітвы, я палічыў сваім абавязкам звярнуцца да комплекснай тэмы палітычнай рэцэпцыі Танэнберга / Грунвальда ў XIX–XX ст., таму што інакш на канферэнцыі застаўся б не закрануты адзін важны аспект. Гэта адпавядае і ідэі Ежы Тапольскага, на якога спасылаецца сам Экдаль: „Абавязак кожнага гісторыка, калі ён хоча зрабіць свой унёсак у сучасную гістарыяграфію, — нястомна выступаць супраць міфаў у гісторыі”[4]. Я пастараюся прывесці прыклады, якія да гэтага часу заставаліся невядомымі прынамсі ў Нямеччыне, і тым самым паказаць новыя грані ў дадатак да таго, што ўжо гаварылася раней. Бітва пад Танэнбергам была для Нямецкага ордэна катастрафічным паражэннем. Ордэну пашанцавала, што праціўнікі не здолелі больш аператыўна скарыстацца сваім поспехам, і польска-літоўская аблога Мальбарка, рэзідэнцыі вялікага магіс тра, пачалася запознена. Дзякуючы гэтаму комтур Швэца Генрых фон Плаўэн атрымаў неабходны час, каб сабраць у крэпасці ўсе сілы і падрыхтавацца да аблогі. Тое, што аблога не мела сапраўднага поспеху, дало Прускаму ордэну ўрэшце магчымасць выжыць, хаця выплаты, агавораныя ў Першым Торуньскім мірным дагаворы, сталі для яго жорсткім ударам. Аднак польскі бок не дасягнуў мэты вайны — не атрымаў Гданьскае Памор’е, яно засталося ў межах Ордэна. Гэта змякчала ўражанне катастрафічнасці паражэння Ордэна. І ўсё ж вестка пра прайграную бітву мела ўласную дынаміку. Пра паражэнне даведаліся не толькі ў блізкім Любеку, але і ў Оснабруку, Браўншвайгу і Магдэбургу, у Аўгсбургу і Баварыі, у Аўстрыі — Мэльку і ў Клостэрнойбургу пад Венай, у Сілезіі і ў Чэхіі, у Францыі[5]; праз семдзесят пяць гадоў швейцарац Дзібольд Шылінг узяў цудоўны малюнак бітвы ў сваю Шпіцэрскую ілюстраваную хроніку, а ў 1513 г. — іншы малюнак у Люцэрнскую хроніку[6]. Пра паражэнне Ордэна даведалася ўся Еўропа. Тым самым Ордэн перастаў быць ідэалагічна непахісным, што вельмі яскрава праявілася праз некалькі гадоў на Канстанцкім саборы. Справа ў тым, што ён не толькі прайграў бітву, але і страціў німб непераможнасці — Танэнберг стаў увасабленнем ганьбы, якая цяжарам лягла на гісторыю Ордэна, як іпатэка абцяжарвае гаспадарку. Не выпадкова самае падрабязнае ў XX ст. апісанне гісторыі Ордэна тагачасным архіварыусам, а пазней вялікім магістрам Нямецкага ордэна Марыянам Тумлерам сканчаецца каля 1400 г. — г. зн. толькі да Танэнберга[7]. Як магло атрымацца, што паражэнне — якое хаця і было катастрафічным і каштавала шмат крыві, але ж не пазбавіла Ордэн тэрыторый — праз стагоддзі набыло ў грамадскай свядомасці такую вялікую значнасць і нават ператварылася ў сімвал?

Пасля страты Прусіі і Лівоніі ў XVI ст., а таксама знешніх апорных пунктаў на Міжземным моры ацалела толькі адгалінаванне Ордэна ў Святой Рымскай імперыі як трохканфесійнае аб’яднанне. Напалеон разбіў імперыю, а тым самым у 1809 г. паклаў канец і існаванню Ордэна на нямецкай зямлі. Узнавіць яго на Венскім кангрэсе не атрымалася, так што Ордэн захаваўся ўжо толькі на тэрыторыі Габсбургскай манархіі. Тут яму давялося перажыць рэформы і новыя падыходы, якія сёння дазваляюць яму ажыццяўляць сваю дзейнасць у сямі еўрапейскіх дзяржавах. Праўда, на працягу апошніх 90 гадоў ён іс нуе ўжо не як рыцарскі ордэн, а як рэлігійна-дабрачынная арганізацыя каталіцкай царквы[8].

Знішчэнне Святой Рымскай імперыі нямецкай на цыі Напалеонам азначала адначасова паражэнне Прус ка га каралеўства. І толькі катастрофа, якую Напа леон па-цярпеў пад Масквой, змяніла ход падзей. Выз ва ленчыя войны, што адбыліся адразу пасля яе, пачы наліся з Прусіі, пад час іх упершыню зноў звяр ну ліся да традыцыі Нямецкага ордэна Сярэднявечча ў межах яго прускай тэ рыторыі. Уласна кажучы, гэта на прошвалася як аргумент яшчэ пры падзеле Польшчы ў XVIII ст., калі Прускае каралеўства далучыла да сябе былую Каралеўскую Прусію з Павіслем, Гданьскім Памор’ем і Эрмландам ды тым самым зноў аб’яднала былую тэрыторыю Ордэна ў адных руках. Але кароль Фрыдрых II забараніў звяртацца да традыцыі Ордэна, у яго былі значныя праблемы з тым ордэнам, які яшчэ існаваў у імперыі, быў яго непасрэдным суседам у анс бахска-прускіх мясцовасцях і ўсё яшчэ прэтэндаваў на валоданне ордэнскай тэрыторыяй у Прусіі[9]. Аднак пасля экспрапрыяцыі і выгнання Ордэна Напалеонам вяр анню да яго сярэднявечнай традыцыі на прускай тэрыторыі больш нічога не перашкаджала.

Прысваенне традыцыі пачалося з увядзення ў 1813 г. Жалезнага крыжа як прускай вайсковай узнагароды[10]. Традыцыя мела працяг у літаратуры, у выяўленчым мастацтве, у гістарыяграфіі, урэшце яна стала агульным набыткам грамадскай свядомасці ў Прусіі, а з 1871 г. — у новым, ІІ Райху з кіраваннем па прускім ўзоры. Цяпер ужо ордэнская дзяржава пачала лічыцца зародкам прускасці, нямецкасці, яе крыж як воінская ўзнагарода выжыў, нягледзячы на ўсе ўрадавыя перамены з 1813 г. і да нашых дзён у Федэратыўнай Рэспубліцы. Ордэнская дзяржава ўспрымалася грамадскай свядомасцю як самая нямецкая з усіх нямецкіх дзяржаў, яе сярэднявечную поліэтнічнасць новыя інтэрпрэтатары тлумачылі як паспяховую асіміляцыю прусаў і славян пад нямецкім кіраваннем. Рыцар стаў сімвалам нямецкага героя і быў падняты на такую ж вышыню, як і хрысціянскі выратавальнік св. Георгій ці нябесны заступнік Нямеччыны св. Міхаэль. І гэта назіралася нават яшчэ і ў выбарчай барацьбе палітычных партый у 20-я г. XX ст. Але Прускае каралеўства было адной з тых дзяржаў, якія ў XVIII ст. дзялілі Польшчу. Падзел Польшчы захоўваўся і на працягу XIX ст., калі Прусія пасля свайго глыбокага прыніжэння пры Напалеоне перажывала росквіт і станавілася вядучай дзяржавай Еўропы. Таму пазітыўнае засваенне Прусіяй традыцыі ордэнскай дзяржавы Сярэднявечча выклікала ў Польшчы адпаведны сустрэчны рух. Бліскучы ордэнскі рыцар, якім паказваў яго прускі бок, у Польшчы таксама стаў сімвалам — вобразам ненавіснага крыважэрнага крыжаносца. Гэта таксама знаходзіла адлюстраванне ў літаратуры, выяўленчым мастацтве, гістарыяграфіі, нават у помніках і у грамадскіх святкаваннях з нагоды памятных падзей. Такая форма засваення традыцыі ўвайшла ў агульную грамадскую свядомасць палякаў, як гэта было і ў Нямеччыне. У медаля пад назвай Нямецкі ордэн было ў XIX і XX ст. два бакі — зіхатліва-белы нямецкі і змрочна-чорны польскі.

Аднак гістарычнае развіццё Ордэна на тэрыторыі Прусіі не было просталінейнай гісторыяй поспеху. У ім ад зна чалася два надломы — канец 1525 г. і бітва пад Та нэнбергам / Грунвальдам у 1410 г. У XIX ст. 1525 год асабліва не засмучаў ні нямецкі, ні польскі бок. Урэшце Кракаўская прысяга вялікага магістра і будучага герцага Прускага азначала для Нямеччыны пачатак панавання Гогенцолернаў на тэрыторыі, па імені якой менш чым праз 200 гадоў нават назвалі новую манархію, а для Польшчы гэта азначала канчатковую перамогу над нена віснымі крыжаносцамі. Што тычыцца 1410 года, то ён успрымаўся інакш.

З прычыны ідэнтыфікацыі з Нямецкім ордэнам у Прусіі / Нямеччыне бітва ўспрымалася як ганьба[11], як паражэнне, якое ўсё яшчэ працягваецца. А ў Польшчы яно лічылася — і ўспрымаецца менавіта так і цяпер — вялікай перамогай. Гэтая перамога мела тым большае значэнне, што яна была перамогай над той дзяржавай, традыцыю якой імкнулася пераняць адна з краін, што потым дзялілі Польшчу. Святкуючы гадавіну перамогі пад Грунвальдам, палякі трыумфавалі пэўным чынам і над Прускім каралеўствам, дзяржавай, якая ўдзельнічала ў падзеле Польшчы, а потым і над кайзераўскай імперыяй.

Такім чынам, Танэнберг для прускага / нямецкага боку не быў нагодай для трыумфа. А як абыходзіліся немцы з гэтай падзеяй? Самым значным чыннікам фармавання светапогляду і свядомасці для ўсіх слаёў насельніцтва ў XIX ст. была школа. Па-першае, гісторыя мела сярод прадметаў школьнай праграмы яшчэ большае значэнне, чым сёння, па-другое, тады яшчэ не было шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі — як, напрыклад, тэлебачання, а ўплыў тых, што існавалі, быў колькасна абмежаваны — напрыклад, да кнігі звярталіся хутчэй дзеля таго, каб бавіць час. Таму я ў пошуках адказу на сваё пытанне зусім адвольна ўзяў некалькі школьных падручнікаў таго часу. У „Гістарычным дапаможніку для пачаткоўцаў”, які быў выдадзены ў 1875 г. у прускім горадзе Кройцнах-на-Наэ, гэта значыць на самым захадзе манархіі, у кантэксце гісторыі Ордэна адзначаюцца тры даты: 1309 г. — Мальбарк становіцца рэзідэнцыяй вялікага магістра, 1466 — заключэнне Другога Торуньскага міру і 1525 — секулярызацыя ордэнскай дзяржавы, ператварэнне яе ў свецкае герцагства[12], — Танэнберг не згадваецца. Трохі раней, магчыма, у шасцідзясятыя гады, у Гале (Прусія) выйшла першым выданнем „Малая айчынная гісторыя. Дапаможнік для народных школ Прусіі”. Кніга мела вялікі наклад і была надзвычай папулярнай. З гісторыі Ордэна згадваецца толькі будаўніцтва крэпасці Маль барк[13], больш нічога; у храналагічнай табліцы[14] Танэнберг таксама адсутнічае. Так вось абыходзіліся з паражэннем 1410 г. — яно замоўчвалася[15]. Відаць, гэта было працягам сітуацыі XVIII ст., наконт якой Свэн Экдаль сказаў: «Проста ў гэты час тэма „Танэнберг” не мела ў Прусіі сімвалічнага значэння»[16].

Іншы падыход адлюстраваны ў наступнай групе школь ных падручнікаў. Яшчэ ў 1832 ці 1833 г. у Патсдаме выйшаў „Нарыс cусветнай гісторыі для гімназій, вышэйшых навучальных устаноў і для самаадукацыі”, у якім пішацца: „Цяжкае паражэнне пад Танэнбергам (1410) у вайне з Уладыславам ІІ Польскім назаўсёды знішчыла сілу Ордэна, і толькі мужная абарона крэпасці Мальбарка комтурам Генрыхам Ройсам Плаўэн (у хуткім часе ён стаў вялікім магістрам) выратавала Ордэн ад пагібелі”[17]. Гэтае спалучэнне двух фактаў — паражэння пад Танэнбергам і выратавання Мальбарка — знаходзім і ў надзвычай папулярным „Нарысе брандэнбургска-прускай гісторыі”[18], які выйшаў у 1868 г., г. зн. незадоўга да стварэння Райха. У сціслай форме дапаможніка, прызначанага для паўтарэння, згадка пра іх у агульным кантэксце пададзена асабліва яскрава. У раздзеле „Гісторыя князёў і земляў” чытаем: „1410 год: паражэнне рыцараў Нямецкага ордэна пад Танэнбергам ад Уладыслава Ягайлы, вялікага князя літоўскага, караля польскага… Генрых фон Плаўэн ратуе Мальбарк”[19]. Гэта ж можна прасачыць і ў выданні „З Богам за Кайзера і Райх! Народнае апісанне Пруска-нямецкай гісторыі”. Яно выйшла ў самым канцы XIX ст. у Вроцлаве (тады Брэслаў)[20], які належаў да Прускага каралеўства. Такім чынам, гэта была яшчэ адна форма абыходжання з паражэннем пад Танэнбергам: у агульным кантэксце з ім гаворка ішла пра выратаванне Мальбарка, а тым самым і Ордэна, і пра заключэнне мірнага дагавора, ўмовы якога… былі яшчэ спрыяльныя для Ордэна[21]. Гэтым паражэнне ператваралася ледзь не ў поспех. Аднак неабходна падкрэсліць, што такім быў пункт гледжання Прусіі. Надрукаваная ў 1855 г. „Сусветная гісторыя для вышэйшых навучальных устаноў і самаадукацыі” адлюстроўвае падзеі зусім інакш: „Перамога палякаў пад Танэнбергам ў 1410 г. зламала сілу Ордэна, і з гэтай бядою, што прыйшла звонку, пачаліся звадкі і выраджэнне. Жамойць і Куявія — паўднёваўсходняя зямля Прусіі — сталі платай за мір, заключаны ў 1422 г.”[22]. Тут няма гаворкі пра гераічнае выратаванне Мальбарка, аўтары адразу пераходзяць да Мельнскага міру, без згадкі пра Торуньскі трактат і пра два ваенныя паходы. Характэрна, што гэтая кніга выйшла не ў Прусіі, а ў Бадэне, у каталіцкім выдавецтве „Гердэр”.

Наступным жанрам пасля падручнікаў былі дарожныя нататкі і літаратура, прызначаная для баўлення часу. Такія кнігі чыталі галоўным чынам прадстаўнікі вышэйшага бюргерства і арыстакратыі. Побач з аповедамі пра далёкія краіны і прыгоды — як, напрыклад, творы Карла Мая ці, у перакладах, Фенімора Купера — выходзіла мноства кніг гістарычнага зместу. Найбольшую папулярнасць мелі кнігі пра рыцараў і рыцарскія ордэны. Адным з ранніх цікавых аўтараў быў Карл Юліус Вебер. Ён нарадзіўся ў Гаэнлоэ — гэта значыць, у Франконіі, а не ў Прусіі. У 1792 г. ён пачаў працаваць асабістым сакратаром і ўрадавым дарадцам райхсграфа Хрысціяна цу Эрбах-Шонберга[23] і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці апошняга — да 1799 г. З 1783 да 1799 г. Эрбах быў рэгентам Нямецкага ордэна (а гэта другая па значнасці пасада пасля вялікага магістра, кіраўнічай асобы Ордэна) у Мергентгайме, тагачасным ордэнскім цэнтры[24]. У 1824 г., г. зн. праз дзевяць гадоў пасля канчатковага выгнання Ордэна з Нямеччыны, выйшаў трэці том яго кнігі пра рыцарства і тры вялікія рыцарскія ордэны[25]. Пра Танэнберг Вебер піша: „Дню Танэнберга было наканавана стаць апошнім днём Ордэна!” Аднак: „Нямецкі ордэн згас з гонарам!” Потым Вебер прыводзіць адвольныя параўнанні: „З гэтым злашчасным днём, які шмат чым нагадвае бітвы рымлян пры Трэвіі, на Тразіменскім возеры і пры Канах, а яшчэ больш бітву пад Енай 1806 г., — назаўсёды згас бляск Ордэна!” Аўтар, у якога было сваё, вельмі цёплае, стаўленне да ордэнскай дзяржавы, гэтымі словамі ўскосна выказвае глыбокае шкадаванне, а параўнанні дазваляюць адчуць тую ацэнку гісторыі Ордэна, якую аўтар яшчэ больш яскрава дае ў канцы: „Ён загінуў у Рэфармацыю, каб застацца жыць у Чорным Арле — сімвале вялікіх магістраў — і яшчэ ярчэй расквітнець пад чорным Жалезным крыжам — сімвалам рыцараў! Няхае квітнее Прусія, пакуль захоўваецца дэвіз Ордэна: Suum Cuique*![26]. Такім чынам, вяртанне да прускай традыцыі, сімвалічна задакументаванае ў Жалезным крыжы, атрымала ўхвальную ацэнку і ў Вебера, франка, хоць Танэнберг быў для яго сімвалам пагібелі.

Няма магчымасці разгледзець падрабязней творы гэтага жанру. Тым не менш, мы бачым, што мела месца не толькі замоўчванне 1410года, існаваў і іншы, больш важны падыход да асвятлення дзвюх з’яў— Танэнберга і гераізму Генрыха фон Плаўэна. І хоць развіццё падзей паўстае як вельмі расцягнуты ў часе сцэнар пагібелі, але ж: „Нямецкі ордэн згас з гонарам!”[27]. Гэтая гераізацыя дасягнула ўрэшце найвышэйшага пункту ў 1881г., у вядомым рамане Эрнста Віхерта „Генрых фон Плаўэн”[28]. І ўсё ж у абодвух падыходах можна прасачыць сімвалічны характар: негатыўны сімвал сораму— у замоўчванні, упарты пратэст, як рэакцыя на сорам, — у кульце герояў.

Толькі ў XX ст. удалося ператварыць Танэнберг у пазітыўны сімвал. У 1914 г. 8-я нямецкая армія пад ка-мандаваннем Паўля фон Гіндэнбурга і начальніка яго генеральнага штаба Эрыха Людэндорфа атрымала важную перамогу над 2-й расійскай арміяй ва Усходняй Прусіі. Кайзер віншаваў з „перамогай пад Аленштайнам”, а ў паведамленнях з арміі гаварылася пра „бітву пад Ортэльбургам-Гільгенбургам”. Першы афіцэр генеральнага штаба Людэндорфа Макс Гофман пісаў у 1926 г.: «Генерал Людэндорф пачынаў дыктаваць загад наступнымі словамі: „Фрогэнаў. Час пакуль не пазначаць”. Я звярнуў яго ўвагу на тое, што, магчыма, было б лепш замест назвы Фрогэнаў выбраць гістарычную назву гарадка, перад якім мы стаялі, — Танэнберг, што ён пасля і зрабіў. Дзякуючы гэтаму бітву потым сталі называць менавіта па назве гарадка, які значыўся ў заключным загадзе Вярхоўнага камандавання»[29]. Людэндорф яшчэ ў 1919 г. у сваіх ваенных мемурах пісаў: „Бітву па маёй прапанове назвалі бітвай пад Танэнбергам — у знак памяці той бітвы, у якой Нямецкі рыцарскі ордэн пацярпеў паражэнне ад аб’яднаных польскіх і літоўскіх армій”[30]. Сваё слова сказаў у 1920 г. і Гіндэнбург: „Танэнберг! Слова, якое выклікае ў немцаў балючы успамін пра ордэнскую дзяржаву, і трыумфальны вокліч для славян, падзея, не забытыя ў гісторыі, нягледзячы на больш як 500 гадоў, што прайшлі з таго часу”[31]. Так другая бітва пад Танэнбергам стала лічыцца позняй помстай Нямецкага ордэна, нягледзячы на тое, што рускія 1914 г. атаясамліваліся з палякамі і літоўцамі 1410 г. Свэн Экдаль слушна сказаў пра гэта: „Сімволіка па-ранейшаму была памылковай”[32]. Тым не менш, назва Танэнберг стала ў Нямеччыне пазітыўным сімвалам, гэта замацавалася ў помніку Танэнбергу, які разам з магілай Гіндэнбурга быў ператвораны ў помнік славы нацыянал-сацыялістычнага Райха[33].

Пасля Другой сусветнай вайны тэма Танэнберга ў ГДР цікаваcці не выклікала, яе перадалі палякам[34]. У Федэратыўнай Рэспубліцы нагод для цікавасці да пазітыўнай сімволікі таксама ўжо не было, таму што адыход былых нямецкіх тэрыторый да Польшчы пазбавіў гэтую сімволіку глебы. Тэма Танэнберга іграла яшчэ нейкую ролю ў аб’яднаннях выгнаннікаў ці ў якасці элемента адпору спробам палякаў скарыстоўваць гэты перыяд гісторыі як палітычны сімвал[35] або нападкам з боку лева-каталіцкіх колаў на сучасны Нямецкі ордэн. Наколькі гэтая тэма ўвогуле змаргіналізавалася, пацвярджае знаёмства зноў-такі з (заходне)нямецкімі падручнікамі[36]. Адным з падручнікаў-„ветэранаў” быў да па можнік „Падарожжа ў мінулае” — згадкі пра Танэнберг там няма[37]. Яшчэ адзін падручнік — „Сусветная гіс-торыя”. У раздзеле пад загалоўкам „Польшча становіцца вялікай дзяржавай” заўважаем змену перспектывы: „У хуткім часе паміж ордэнскай дзяржавай і Ягелонскай імперыяй ўсталяваліся варожыя стасункі, асобныя канфлікты прывялі да вайны, у якой рыцары Ордэна ў вырашальнай бітве пад Танэнбергам у 1410 г. пацярпелі паражэнне”[38]. Падрыхтаваная прыкладна тады ж хрэстаматыя „Пы танні да гісторыі” з заданнямі абагульняе тэму Нямецкага ордэна ў раздзеле „Рассяленне на ўсход у Сярэднявеччы”, Танэнберг там не сустракаецца[39]. У 1985 г. выйшаў падручнік для баварскіх школ, у якім гісторыя Ордэна разглядаецца ў межах агульнай тэмы „Славяне і немцы”. Танэнберг тут згадваецца — даволі скупа, як наступства 1309 г. (падпарадкаванне Гданьска і Гданьскага Памор’я) і 1386 г. (аб’яднанне Польшчы і Літвы)[40]. Праз тры гады з’явілася чарговая новая кніга, „Адкрываць і разумець”. Тут пра Танэнберг таксама гаворыцца як пра наступства 1386 г. і таксама ў межах агульнай тэмы — „Нямецкае рассяленне на ўсход”[41]. Пасля перагляду школьных праграм на пачатку 1990-х г. выйшла нарэшце кніга „Гісторыя і падзеі”. І ў гэтай кнізе Танэнберг згадваецца як наступства 1386 г.[42]. У 2008 г. падручнік быў перавы дадзены — з большым акцэнтам на заданні; у перавыданні гісторыя Нямецкага ордэна на тэрыторыі Прусіі разглядаецца больш падрабязна, гаворыцца і пра рэцэпцыю гэтай тэмы ў XIX і XX ст. Танэнберг згадваецца ў кантэксце паражэння Ордэна, якое ўпісваецца ў агульны сцэнар заняпаду[43]. Са сказанага відаць, што школьныя падручнікі асвятляюць гэтую тэму вельмі лаканічна і скупа — або ўвогуле не асвятляюць яе, не апошняй прычынай чаго з’яўляецца ўсё большае скарачэнне вучэбнага часу на выкладанне гісторыі і тэм для выкладання. Таму па падручніках нельга зрабіць ніякіх высноў адносна палітычнага аспекта стаўлення да тэмы.

На падыходах да тэмы бітвы ў Польшчы я спынюся не так падрабязна, бо пра іх вядома значна больш. Там праблем з Грунвальдам як сімвалам не існавала[44]. Бітва адназначна скончылася перамогай. Гэта было прычынай для радасці ў XV ст., а ў XIX ст., асабліва ў яго другой палове, успамін пра Грунвальд быў даведзены да ўзроўню пазітыўнага фактара ў барацьбе з Прускім каралеўствам — адной з краін, якія падзялілі Польшчу (Прусія бачыла сябе пераемніцай Нямецкага ордэна). Гістарычная памяць у спалучэнні з маральнымі развагамі здаўна з’яўляецца зброяй пераможанага, а палякі з часоў падзелаў і ледзь не да канца XX ст. не належалі да пераможцаў. Тым большую сілу мела сімволіка перамогі ў мінулым. Гэта тычылася як 1525 г., васальнай прысягі Прусіі, так і 1410-га, Грунвальда.

Амаль адначасова з увядзеннем Жалезнага крыжа ў 1813 г. тэма, выбраная Янам Матэйкам, увайшла ў жанр, у якім яна на нямецкім баку амаль не сустракаецца, — у гістарычны жывапіс. Юзаф Пешка намаляваў уручэнне двух мячоў ад Ордэна каралю Ягайлу[45], апярэдзіўшы гэтым свайго славутага калегу. Яго буйнафарматную выяву самой бітвы з 1872 г. ведае ў Польшчы кожнае дзіця, яна ўвайшла ў агульнанацыянальны духоўны скарб[46] і да апошняга часу была носьбітам ідэалогіі: у 1976 г., з нагоды 700-гадовага юбілею пабудовы Мальбарка, яна была выстаўлена для шырокага паказу ў Варшаве ў Замку[47], а ў 1999 г. карціну прывезлі для ўзмацнення нацыянальнай свядомасці літоўцаў у Вільню — як паведамлялася, карціну, а тым самым і свайго вялікага князя Вітаўта, удзельніка бітвы пад Танэнбергам, уганаравалі ўвагай 200 000 наведвальнікаў выставы[48]. У час дзяржаўнай самастойнасці Польшчы паміж двума сусветнымі войнамі ўслед за Пешкам бітву выбраў тэмай для свайго твора Войцэх Косак[49]. У гістарычным жывапісе мастакі зноў і зноў звярталіся да гэтай тэмы на працягу 120 гадоў[50], г. зн. сваё значэнне бесперапынна захоўвала на працягу ўсяго гэтага часу і тэма Грунвальда.

Тое ж можна сказаць і пра літаратуру. У першых шэрагах знаходзіцца раман „Krzyżacy” Генрыха Сянкевіча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Спачатку, у 1897–1900 г., раман друкаваўся ў газетах вельмі вялікім накладам[51], і чыталі яго найперш у вышэйшых слаях буржуазіі. Цэнтральнай часткай твора было апісанне Грунвальдскай бітвы. У канцы яе пераможцы абводзяць позіркам поле бою: „Пачуццё невыказнага шчасця залівала святлом твары пераможцаў, усе яны разумелі, што вечар гэты паклаў канец нягодам і навалачы не толькі аднага дня, а цэлых стагоддзяў… І не толькі здрадны крыжацкі ордэн ляжыць цяпер ля ног караля, не, — у гэты дзень збавення ўся тэўтонская моц, што дасюль хвалямі патопу затапляла гаротныя славянскія землі, разбілася аб польскія грудзі”[52]. Тут мы бачым такое самае атаясамліванне палякаў cа славянамі, якое праз некалькі гадоў, пасля бітвы на Мазурах у Першай сусветнай вайне, паслужыла асновай для ператварэння Танэнберга нямецкім бокам у пазітыўны сімвал. Раман Сянкевіча хутка пасля выхаду быў уключаны ў спіс абавязковай літаратуры для школьнікаў і таму уплываў на агульнае ўспрыманне гісторыі яшчэ мацней, чым звы чайныя школьныя падручнікі. Як і карціна Матэйкі, раман амаль цэлае стагоддзе, нават яшчэ не адзін год пасля Другой сусветнай вайны, належаў да агульнанацыянальнага набытку польскай свядомасці. Былі ў гэтым жанры і іншыя творы, але ніводзін не меў такога ўздзеяння, як „Krzyżacy”.

Дык ці магло святкаванне юбілею бітвы ў 1910 г. не стаць маштабным усенародным святам, урачыстасцю, якой накавана было захаваць сваю вартасць у мастацкіх творах, прысвечаных гістарычнай памяці? Дыяпазон такога ўвасаблення сягае ад медалёў Ігнацыя Урублеўскага і Яна Рашкі[53] да фінансаванага выбітным піяністам Ігнацыем Падарэўскім помніка ў Кракаве ў 1902 г. — да-волі ліберальным краі, які пры падзеле Польшчы адышоў да Аўстрыі[54]. Зразумела, помнік захаваўся і захаваў сваё палітычнае значэнне і ў міжваенны час. Ён быў разбураны ў час Другой сусветнай вайны, пры акупацыі Польшчы Нямеччынай, г. зн. тады, калі нямецкі помнік Танэнбергу ўсё яшчэ перабудоўваўся.

У адрозненне ад Нямеччыны — усё роўна, ці ГДР, ці Федэратыўнай Рэспублікі, — у Польшчы Грунвальд пасля 1945 г. выконваў значную ролю. Свэн Экдаль прыводзіць шмат прыкладаў, у тым ліку і распрацаваныя яшчэ тры дзесяцігоддзі таму грандыёзныя планы Грунвальдскага камітэта на юбілейны 2010 г. Нагадаем толькі пра названыя вышэй з’явы — карціну, раман і помнік.

Ад жывапісу эстафету пераняў, відавочна, жанр плаката, які ў Польшчы перажываў асаблівы росквіт пасля 1945 г. У мастацтве плаката атрымалі сваё ўвасабленне паражэнне Трэцяга райха і ўдзел Польшчы ў авалоданні Берлінам. Яшчэ ў 1945 г. Тадэвуш Трапкоўскі праводзіў паралелі паміж Грунвальдам і Берлінам, а ў 1946 г. мяжа па Одэру-Нэйсэ падавалася на плакатах як запавет Грунвальда. З нагоды юбілею бітвы ў 1960 г. Зыгмунт Ліс зноў падхапіў атаясамліванне Грунвальда з Берлінам, намаляваўшы два танэнбергскія мячы на фоне разбітага шчыта са свастыкай і лічбы 1945 і 1410 на фоне польскага сцяга. Стэфан Вельгус паказвае ў цэнтры свайго юбілейнага плаката ўведзеную ў 1943 г. ваенную ўзнагароду — ордэн Грунвальда, а на заднім плане — фрагменты Матэйкавай карціны[55].

У той час як раман Сянкевіча ўсё яшчэ належаў да абавязковай літаратуры школьнай праграмы, шырокую публіку заваяваў новы від мастацтва — кіно. Хаця і ў сферы палітычнай прапаганды яго магчымасці былі вядомыя, бо выкарыстоўваліся там ужо гадоў трыццаць, аднак з’явіліся новыя магчымасці — шырокі экран і колер. Аляксандр Форд у 1960 г. звярнуўся да рамана Сянкевіча і кангеніяльна выкарыстаў яго ў кіно, натхнёны савецкім папярэднікам — фільмам „Аляксандр Неўскі” Сяргея Эйзенштэйна. Як фільм твор Форда выдатны, а як прапагандысцкі матэрыял ён надзвычай умацаваў польскае бачанне падзеі. У час з 1960 да 1990 г. не было, напэўна, ніводнага вучня, якому б не давялося хоць раз паглядзець гэты фільм, сімвал „Грунвальд” набыў новую значнасць для ўсіх пластоў насельніцтва.

Да гэтага ўрэшце дадаецца помнік — побач з адноўленым кракаўскім манументам узнікае новы, які сваёй манументальнасцю адлюстроўвае ўсё поле бою пад Грунвальдам. На яго адкрыцці ў 1960 г. прысутнічала вышэйшае кіраўніцтва партыі і дзяржавы, з гэтай нагоды адбылася Усяпольская сустрэча моладзі[56]. Помнік павінен быў „стаць перасцярогай агрэсару і адначасова сімвалам адзінства польскай нацыі і брацкіх стасункаў з іншымі сацыялістычнымі краінамі”[57]. Наўрад ці можна было дасягнуць больш моцнага сімвалічнага зараду, хаця і ў памылковым усведамленні ўдзельнікаў. Як перад Першай сусветнай вайной, так і пасля Другой: тры сродкі масавай інфармацыі, тры кульмінацыйныя пункты ў сімвалізацыі гістарычнай падзеі з пераносам на палітычную сучаснасць, нязменнасць бачання, нягледзячы на карэнныя палітычныя перамены за паўтара стагоддзі з лішкам. „Польскія нацыянальныя міфы нідзе не маніфестуюцца мацней, чым ва ўсходнепрускім Грунвальдзе / Танэнбергу, месцы трыумфу над Нямецкім ордэнам”[58].

І толькі знікненне палітычных лагераў, паступовае збліжэнне паміж Польшчай і Нямеччынай пазбавіла сімвал „Грунвальд” сілы, якую сімвал „Танэнберг” страціў яшчэ раней. Так, напрыклад, распаўся Грунвальдскі камітэт, які яшчэ ў 1980-я г. распрацоўваў маштабныя планы на юбілейны 2010 год.[59]. Адгалоскі гэтых змен будуць яшчэ адчувацца нейкі час у шырокіх слаях насельніцтва[60], але ў навуцы гэтая тэма ўжо не мае нацыянальнага значэння. Не ўспрымаецца ўжо як нацыянальная драма, напрыклад, наступны эпізод: у тэатралізаваных гульнях на колішнім полі бою — ін-сцэніроўцы бітвы— выканаўца ролі караля Ягайлы раптам упаў з каня. Штогадовыя Грунвальдскія гульні ўжо перайшлі ў жанр „son e lumiere”.

Танэнберг і Грунвальд былі як у Прусіі / Нямеччыне, так і ў Польшчы сімваламі, хаця і рознага кшталту і з неаднолькавым значэннем. У Нямеччыне доўгі час пераважаў фактар сораму са спробай замоўчвання або непасрэднага спалучэння паражэння з гераізмам, у выніку чаго гераізм сваім ззяннем зацьмяваў паражэнне. І толькі дзякуючы бітве на Мазурах у 1914 г. Танэнберг ператварыўся ў пазітыўны сімвал, няхай сабе і непраўдзівы з прычыны шырокага панславісцкага атаесамлення. Аднак Танэнберг ніколі не быў настолькі папулярны, каб назва яго магла увайсці ў прымаўкі. Ёсць фразеалагізм пра „сваё Ватэрлоа”, а прымаўкі пра нечы „Танэнберг” няма. Пасля 1945 г. Танэнберг увогуле страціў палітычнае значэнне, якое заслугоўвала ўвагі, ён застаўся хіба што лаканічнай датай у падручніках ці гістарычных даследаваннях.

У Польшчы ж тэма Грунвальда ў XIX і да канца XX cт. была папулярнай, ён заўсёды выконваў ролю элемента палітычнага адпору Прусіі / кайзераўскай імперыі / Трэцяму райху / ФРГ. Грунвальд быў надзвычай важным складнікам польскай ідэнтычнасці ва ўсіх пластах насельніцтва, ва ўсіх магчымых сродках масавай інфармацыі яму зноў і зноў даваліся новыя дэфініцыі. І толькі глабальныя перамены ў агульнапалітычнай сітуацыі ў Еўропе прывялі да знікнення сімвалічнага значэння бітвы і ператварэння гэтай падзеі ў своеасаблівую фальклорна-відовішчную з’яву. Палякам у Еўрапейскім саюзе міф Грунвальда больш не патрэбны.

Пасляслоўе

Гэты тэкст быў прачытаны як даклад у 2008 г. і ў наступным выйшаў у Польшчы па-нямецку. У 2010 г. у Польшчы адбыліся памятныя ўрачыстасці з нагоды 600-годдзя бітвы, якія ўключалі шмат культурных і навуковых мерапрыемстваў. З навуковых варта адзначыць найперш канферэнцыю, што праходзіла з 20 да 24 верасня ў Мальбарку і Кракаве і сабрала дакладчыкаў з сямі краін, а з культурных — свята, якое адбылося 15 ліпеня на полі бітвы. Пад час гэтага свята ў Польшчы дайшло да рэвалюцыйнай перамены: Нямецкі ордэн больш не атаясамліваўся з Нямеччынай (ФРГ), а разглядаўся як уласнае гістарычнае ўтварэнне. Адпаведна з гэтым польскі прэзідэнт Лех Качыньскі, а пасля яго смерці Браніслаў Камароўскі запрасілі на ўрачыстасць вялікага магістра Нямецкага ордэна ў Вене. Вялікі магістр прыняў запрашэнне і разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы і Еўразвязу выступіў на памятнай урачыстасці з прамовай[61], на якую было звернута шмат увагі ў польскіх масмедыях. Праўда, у Нямеччыне гэтая падзея засталася незаўважанай, тэлебачанне падало толькі заключныя рыцарскія гульні — son e lumiere.

Пераклад Галіны Скакун


[1] Sven Ekdahl, Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies 22, 1991, с. 271–324.
[2] Пачынаючы з яго капітальнай працы Die Schlacht bei Tannenberg 1410. Quellenkritische Untersuchungen.Bd 1: Einführung und Quellenlage (Berliner Historische Studien 8), Berlin 1982; у ёй раздз. 3: Die Bedeutung der Schlacht für das historische und politische Bewußtsein in Polen und Deutschland im 19. und 20. Jahrhundert, с. 14–37.
[3] Напр., Tannenberg — Grunwald — Žalgiris: Eine mittel alterliche Schlacht im Spiegel deutscher, polnischer und litauischer Denkmäler // Zeitschrift für Geschichtswissenschaft 50, 2002, с. 103–118. Апошняя публікацыя — прачытаны ў 2000 г. даклад The Battle of Tannenberg — Grunwald — Žalgiris (1410) as Reflected in TwentiethCentury Monuments // The Military Orders, vol. 3: History and Heritage, hrsg. von Victor Mallia-Milanes, Aldershot 2008, с. 175–194.
[4] Цыт. па: Ekdahl, Tannenberg / Grunwald (як у спас. 1), с. 272.
[5] Параўн. урыўкі з крыніц у: Scriptores rerum Prussicarum. Die Geschichtsquellen der preußischen Vorzeit bis zum Untergang der Ordensherrschaft, hrsg. von Theodor Hirsch, Max Toppen und Ernst Strehlke, Bd. 3, Leipzig 1866, рэпрынт. выд. Франкфурт-на-Майне 1965, с. 405 і наст. Параўн. таксама: Marian Biskup, Echa bitwy grunwaldzkiej i obleżenia Malborka w niemieckej gałęzi Zakonu Krzyżackiego w lecie 1410 roku // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1983, № 4, с. 455–460.
[6] Diebold Schilling, Spiezer Bilderchronik, Luzern 1484/85, hrsg. von Hans Haeberli und Vinzenz Bartolomé, Luzern 1991; параўн. таксама Idee Europa. Entwürfe zum „Ewigen Frieden”. Ordnungen und Utopien für die Gestaltung Europas von der pax romana zur Europäischen Union (каталог), hrsg. v. Marie-Luise von Plessen, Berlin 2003, с. 82. Адносна абодвух малюнкаў параўн. (падрабязна, з дадатковымі прыкладамі і малюнкамі): Krystyna Sroczyńska, Ze studiow nad ikonografią bitwy pod Grunwaldem // Rocznik Olsztynski IV, 1961/62, с. 53–104.
[7] Marian Tumler, Der Deutsche Orden im Werden, Wachsen und Wirken bis 1400, Montreal / Wien 1955.
[8] Падрабязнага навуковага апісання яго гісторыі да нашых дзён няма; найлепшы агляд у: Marian Tumler / Udo Arnold, Der Deutsche Orden. Von seinem Ursprung bis zur Gegenwart, Bad Münstereifel (5)1992. Udo Arnold, L’Ordine Teutonico — una viva realtà, Lana 2001.
[9] Параўн. Udo Arnold, die Rekuperationsbemühungen des Deutschen Ordens aūf Preußen // Württembergisch Franken. Jahrbuch des Historischen Vereins für Württembergisch Franken 60, Mergentheim und Königsberg / Berlin 1976, с. 14–54.
[10] Параўн.: Hartmut Boockmann, Der Deutsche Orden. Zwölf Kapitel aus seiner Geschichte, München 1981, (5) 1999, c. 234–254. Яго ж, Zakon Krzyżacki (Klio w Niemczech 3), Warszawa 1998. 800 Jahre Deutscher Orden. Ausstellung des Germanischen Nationalmuseums Nürnberg in Zusammenarbeit mit der Nationalen Historischen Kommission zur Erforschung des Deutschen Ordens (каталог), hrsg. v. Gerhard Bott und Udo Arnold, Gutersloh / München 1990, у ім раздз. VII „Geschichte und Politik: Die Vergangenheit des Ordens im Dienste der Gegenwart”, с. 437–505. Udo Arnold, Prusiskoji vokieciu ordino istorija XIX ir XX amziu vokietijos politineje tradicijoje // Senoves baltu kultura. Prusijos kultura, Vilnius 1994, с. 235–255. Summary: The Prussian History of the German Order in the Political Tradition of Germany of the 19th20th Centuries, с. 255–258. Яго ж, Nationalismus, Nationalsozialismus und der Mißbrauch der Deutschordenstradition in Deutschland // Der Deutsche Orden und die Ballei Elsaß-Burgund. Die Freiburger Vortrage zur 800JahrFeier des Deutschen Ordens, hrsg. v. Hermann Brommer, Buhl / Baden 1996, с. 205–222. Яго ж, Der Deutsche Orden im deutschen Bewusstsein des 20. Jahrhunderts // Vergangenheit und Gegenwart der Ritterorden. Die Rezeption der Idee und die Wirklichkeit, hrsg. v. Zenon Hubert Nowak unter Mitarbeit von Roman Czaja (Ordines militares. Colloquia Torunensia Historica XI), Toruń 2001, с. 39–53. Перадрукавана ў: Udo Arnold, Deutscher Orden und Preußenland. Ausgewählte Aufsätze anläßlich des 65. Geburtstages, hrsg. v. Bernhart Jähnig und Georg Michels (Einzelschriften der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 26), Marburg 2005, с. 93–106. Яго ж, Die Marienburg als politisches Symbol in Deutschland in der ersten Hälfte des 20. Jahrhunderts // Praeterita posteritati. Studia z historii sztuki i kultury ofiarowane Maciejowi Kilarskiemu, hrsg. v. Mariusz Mierzwiński, Malbork 2001, с. 33–40, на польскай мове: Zamek w Malborku jako symbol polityczny Niemiec w pierwszej połowie XX wieku, тамсама, с. 41–44.
[11] Гэтае слова ўжывае таксама Андрэас Косэрт (Andreas Kossert): Ostpreußen. Geschichte und Mythos, Berlin (3)2005, c. 48.
[12] J. C. Andrä, Geschichtlicher Leitfaden für Anfänger, Bad Kreuznach 1875, с. 93.
[13] A. Hummel, Kleine vaterländische Geschichte… Ein Leitfaden für preußische Volksschulen, Halle; тут спас. на 27-е выд. 1887 г., с. 17.
[14] Тамсама, с. 59 і наст.
[15] Характэрнай праявай у гэтым кантэксце з’яўляецца катэгарычная адмова Вярхоўнага прэзідэнта Заходняй Прусіі Тэадора фон Шона ўключыць напамінак пра Ульрыха фон Юнгінгена, вялікага магістра, што загінуў пад Танэнбергам, у праграму ўпрыгожання замка Мальбарка вітражамі; параўн.: Ekdahl,Tannenberg / Grunwald (як у спас. 1), с. 278.
[16] Параўн. тамсама, с. 276.
[17] E. A. Schmidt, Grundriß der Weltgeschichte für Gymnasien, höhere Lehranstalten und zum Selbstunterricht. Zweiter Theil: Geschichte des Mittelalters, Potsdam, тут спас. на 6-е выд. 1851 г., с. 132.
[18] Karl Tücking, Grundriß der brandenburgisch-preußischen Geschichte, Paderborn, тут спас. на 3-е выд. 1901 г., с. 30.
[19] Friedrich Junge, Geschichtsrepetitionen für die oberen Klassen höherer Lehranstalten, Berlin 1885, тут спас. на 2-е выд. 1893 г., с. 72 і наст.
[20] M. Haekel, Mit Gott für Kaiser und Reich! Volkstümliche Darstellung der Preußisch-deutschen Geschichte, bearbeitet für Schule, Heer und Haus, Breslau 1899, с. 30 і наст.
[21] Тамсама, с. 31.
[22] Karl Kiesel, Die Weltgeschichte für höhere Schulen und Selbstunterricht übersichtlich dargestellt, Bd. 2. Die christliche Zeit. Erste Abteilung: Fünfzehn Jahrhunderte, Freiburg i. B. 1855, c. 460.
[23] Параўн.: Marian Blümcke, Karl Julius Weber, der Demokrit aus Hohenlohe (Marbacher Magazin 70), Marbach am Neckar 1996.
[24] Параўн.: Klaus Oldenhage, Kurfürst Erzherzog Maximilian Franz als Hoch und Deutschmeister (1780–1801)(Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 34), Bad Godesberg 1969, c. 73 і наст.
[25] Тут спас. на Carl Julius Weber, Das RitterWesen und die Templer, Johanniter und Marianer oder Deutschordens-Ritter insbesondere, Bd. 3 (Carl Julius Weber’s sämmtliche Werke 14), Stuttgart (2) 1837; наступныя цытаты с. 151–153.
[26] Тамсама, с. 156.
[27] Тамсама, с. 153.
[28] Ernst Wiechert, Heinrich von Plauen, Leipzig 1881.
[29] Max Hoffmann, Tannenberg, wie es wirklich war, Berlin 1926, c. 73.
[30] Erich Ludendorff, Meine Kriegserinnerungen, Berlin 1919, c. 44.
[31] [Paul] von Hindenburg, Aus meinem Leben, Leipzig 1920, c. 85.
[32] Sven Ekdahl, Tannenberg/Grunwald (як у спас. 1), с. 288.
[33] Прыклады публікацый Апякунскай рады па справах помніка славы ў Райху: Tannenberg, Deutsches Schicksal – Deutsche Aufgabe, Oldenburg i. O. [1939], з „анонсам” ад Адольфа Гітлера. Параўн. таксама: Ernst Vogelsang, Aus der Geschichte des Reichsehrenmals Tannenberg // Zwischen den Weltkriegen. Teil II:Kultur im Preußenland der Jahre 1918 bis 1939, hrsg. v. Udo Arnold (Tagungsberichte der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 7), Lüneburg 1987, c. 73–122. Jürgen Tietz, Das Tannenberg-Nationaldenkmal. Architektur, Geschichte, Kontext, Berlin 1999.
[34] Хутчэй кур’ёзам можна лічыць апублікаваную ў ГДР працу: Erwin Ortmann, Die Banner der Teilnehmer an der Schlacht bei Grunwald 1410 // Kulturgeschichtliche Zinnfiguren. Arbeit sblätter 3–4, 1964 (Teil I für die deutschen Ritter) und 4–6, 1968 (Teil II für die polnischen Ritter), машынапісныя копіі, а таксама выданне: Gunter W. Fricke, Die Wappen und Fahnen der polnischen Ritter in der Schlacht bei Grunwald 1410 (тамсама, 1972). Першая частка працы Ортмана была апублікавана ў ФРГ у: Die Zinnfigur. Monatsschrift für Sammler und Liebhaber kulturhistorischer Figuren, N. F. 15, 1966, c. 61–77.
[35] Параўн. аб’ектыўна-разважальны артыкул R[ainer] Z[acharias], Ein vergessenes Datum? 15. Juli 1410:Schlacht bei Tannenberg // Marienburger Zeitung, № 451, кастрычнік 1985, с. 1–3.
[36] Тут можна скарыстацца толькі пэўнай выбаркай, таму што ў Нямеччыне кожная з 16 федэральных земляў мае ўласны кіраўнічы орган у галіне культуры і адукацыі, які і прымае рашэнне аб допуску школьных падручнікаў, таму існуе вельмі вялікая колькасць падручнікаў. Не ўлічваем і розныя тыпы школ (школа другой ступені, рэальная школа, гімназія, агульная школа), таму што ў школах любога тыпу гэтая тэма абмяркоўваецца ў класах аднаго ўзроставага ўзроўню. Праўда, не ўсе падручнікі дапушчаны для ўсіх тыпаў школ, таму што рашэнне аб допуску прымаецца асобна для кожнага тыпу.
[37] Hans Ebeling, Wolfgang Birkenfeld, Die Reise in die Vergangenheit, Ausgabe N, Bd. 1: Von der Vorgeschichte bis zum Ende des Mittelalters, Braunschweig 1977, c. 133.
[38] Wolfgang Hug, Hejo Busley, Geschichtliche Weltkunde, Bd. 1: Von der frühen Zeit der Menschen bis zumBeginn der Neuzeit, Frankfurt/Main 1974, c. 188.
[39] Fragen an die Geschichte. Geschichtliches Arbeitsbuch für Sekundarstufe I, hg. v. Hans Dieter Schmid. Bd. 2:Die Europäische Christenheit, Frankfurt/Main, тут цыт. (5)1980, с. 139–149.
[40] Joachim Cornelissen u. a., bsv Geschichte 2N: Vom frühen Mittelalter bis zum Zeitalter des Absolutismus,München 1985, с. 116.
[41] Entdecken und Verstehen, hg. v. Thomas Berger u. a. Bd. 1: Von der Urgeschichte bis zum Mittelalter,Frankfurt/Main, 1988, c. 184.
[42] Giselher Birk u. a., Geschichte und Geschehen. A2, Stuttgart 1995, c. 157.
[43] Frank Behne u. a., Geschichte und Geschehen. Stuttgart 2008, c. 191.
[44] Параўн. таксама 800 Jahre (як у спас. 10) і працы Экдаля.
[45] Bochnia, Muzeum; ілюстрацыя — 800 Jahre (як у спас. 10), с. 459.
[46] Варшава, Нацыянальны музей, якасны алейны эскіз на палатне (Замкавы музей, Мальбарк).
[47] Параўн.: R. Zacharaias (як у спас. 35), с. 3.
[48] Параўн.: A. Kossert (як у спас. 11), с. 16.
[49] Ольштын, Музей Варміі і Мазур; малюнак у: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 494.
[50] Параўн.: K. Sroczyńska (як у спас. 6).
[51] Tygodnik Ilustrowany, Toruń, Biblioteka Głowna UMK.
[52] Цыт. па: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 472.
[53] Toruń, Muzeum Okręgowe; малюнак тамсама, с. 476.
[54] Свэн Экдаль у сваіх працах значнае месца адводзіць помнікам, апошні раз у The Battle (як у спас. 3); параўн. таксама: Jurgen Vietig, Die polnischen Grunwaldfeiern der Jahre 1902 und 1910 // Germania Slavica II (Berliner Historische Studien 4), Berlin 1981, c. 237–262.
[55] Параўн.: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 501–503, з малюнкам.
[56] Параўн.: S. Ekdahl, Schlacht (як у спас. 2).
[57] Marian Biskup, у: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 503.
[58] A. Kossert (як у спас. 11), с. 394.
[59] Параўн.: S. Ekdahl, Battle (як у спас. 3), с. 194.
[60] У якасці прыкладу можна назваць тытульную старонку бульварнага варшаўскага „Факта” ў нумары, які выйшаў напярэдадні гульні зборных Польшчы і Нямеччыны на чэмпіянаце свету па футболе 2008 г.; параўн.: Krzysztof Ruchniewicz, Stehlen die Polen immer noch die deutschen Autos? Zur Aktualität der polnischdeutschen Stereotype // Polen-Analysen 40/08, Darmstadt 2008, c. 2–8, тут с. 3.
[61] Tannenberg / Grunwald 1410. Gesammelte Beiträge (Miscellanea Ordinis Teutonici 1). Wien 2010. S. 63–65, Abb. 15–17.
*Кожнаму сваё! (лац.)

Наверх

Studia z dziejów Europy Wschodniej. Księga pamiątkowa dedykowana Profesorowi Arturowi Kijasowi w 70 rocznicę urodzin. Poznań, 2010 (Марцэлі Косман)

9 снежня, 2010 |

Studia z dziejow Europy Wschodniej. Księga pamiątkowa dedykowana Profesorowi ARTUROWI KIJASOWI w 70 rocznicę urodzin / Pod redakcją GRZEGORZA BŁASZCZYKA i PIOTRA KRASZEWSKIEGO. Poznań: Wydawnictwo Poznań skiego Towa rzys twa Przyjacioł Nauk, 2010. 507 s.

Артур Кіяс замыкае спіс вучняў вялікага польскага медыявіста Генрыка Лаўмяньскага (1896–1984), звязанага з Віленскім універсітэтам, а з 1945 г. і да канца жыцця — з Познаньскім універсітэтам, якія атрымалі прафесарскія тытулы (апрача яго, такімі вучнямі, у храналагічнай паслядоўнасці, былі Ежы Ахманьскі, Марцэлі Косман, Станіслаў Александровіч і Марыя Барбара Тапольская). Усе яны, ідучы даваеннымі сцежкамі Майстра, зрабілі вялікі ўнёсак у вывучэнне гісторыі Літвы і Беларусі. Аўтарамі каштоўных доктарскіх дысертацый былі наступныя пяць вучняў Лаўмяньскага, сярод якіх двое займаліся падзеямі на тым самым абшары ў канцы Сярэднявечча — пачатку Новага часу.

Артур Кіяс пачаў займацца гісторыяй у 1965 г. з напісання магістарскай працы пад назвай „Справа Антонія Тызенгаўза ў свядомасці шляхецкіх мемуарыстаў”. Ступень доктара навук ён атрымаў у 1971 г. на аснове дысертацыі „Уласная гаспадарка феадала на Вялікай Русі ў XIV–XVI ст.”, а доктара габілітаванага — у 1983 г., абараніўшы дысертацыю пад назвай „Маянтковая сістэма ў Маскоўскай дзяржаве ў XV — першай палове XVI ст.”. Экстраардынарным прафесарам А. Кіяс зрабіўся ў 1994 г., ардынарным — у 2005 г. на падставе багатага навуковага даробку, які ўключае ў сябе больш як 200 публікацый, у тым ліку шэсць манаграфій — гэта, апрача вышэйпералічаных, „Палякі ў Казахстане”, „Палякі ў Расіі з XVII ст. да 1917 г. Біяграфічны слоўнік”, „Пецярбург — паштоўкі з гісторыі горада”, а таксама „Палякі ў Харкаўскім універсітэце ў 1805–1917 г.”. Тэматыка яго прац ахоплівае перш за ўсё часы ад Сярэднявечча да сучаснасці, а з тэрытарыяльнага пункту гледжання першае месца ў іх займае Усходняя Еўропа — Расійская імперыя і Беларусь, Украіна, Літва. Пра спадчыну даследчыка красамоўна гаворыць пералік яго публікацый за 1969–2010 г., які адкрывае кнігу. Ён налічвае 203 пазіцыі, але гэтая лічба падвоілася б, калі б асобна былі ўлічаны энцыклапедычныя артыкулы (а іх было шмат), залічаныя пад адным нумарам: напрыклад, 24 артыкулы пад № 16 (у 5-м томе фундаментальнага „Слоўніка славянскіх старажытнасцяў”), 28 артыкулаў пад № 27 (6-ы том таго ж слоўніка) ці 190 артыкулаў у „Лексіконе сусветнай гісторыі” (№ 118).

У напісанні зборніка ўдзельнічалі 32 аўтары, а амаль усе змешчаныя ў ім працы датычаць усходніх суседзяў Польшчы. Том адкрывае гістарыяграфічны тэкст, прысвечаны дыскусіі пра феадалізм у даўнейшай Маскоўскай дзяржаве і Вялікім Княстве Літоўскім. Чарговыя аўтары пішуць пра Наўгародскую феадальную рэспубліку ў XII ст. як „твор мастацтва”, легенду пра рымскае паходжанне ліцвінаў („Падарожжа Палямона і яго сыноў па Літве”), генеалогію ўвекавечанага ў „Патопе” Генрыка Сянкевіча роду Білевічаў, кнігі „Літоўскай метрыкі” як крыніцу па эканамічнай дзейнаскі каралевы Боны на Беларусі. Эпоху Рэчы Паспалітай замыкаюць тры тэксты, прысвечаныя дыпламатыі ў польска-расійскіх узаемаадносінах у часы Аляксея Міхайлавіча, а таксама ваеннай і эканамічнай разведцы на паўднёвым усходзе ў часы Станіслава Аўгуста.

Наступныя аўтары даследуюць XIX ст. — артыкулы асвятляюць культуратворчую ролю Вільні і Крамянца пасля заняпаду Рэчы Паспалітай, гісторыю палякаў у Баку, выдавецкія справы, праблемы верацярпімасці ў Санкт-Пецярбургу, працэсы эміграцыі з заходніх губерняў Расійскай імперыі ў Каралеўства Польскае пасля 1864 г., а таксама развіццё сістэмы адукацыі з XIV да канца XX ст. („Паміж Усходам і Захадам. Этапы раз-віцця асветы на Беларусі ў канфесійным і нацыянальным кантэкстах да 1991 г.”). Аўтар (Лешак Заштаўт) вылучае на працягу шасці стагоддзяў шэраг этапаў, пачынаючы з часоў канкурэнцыі паміж Вялікім Княствам Маскоўскім і Вялікім Княствам Літоўскім (потым Рэччу Паспалітай і Расіяй) аж да сучаснай эпохі. Зразумела, што ў рамках артыкула ён здолеў закрануць толькі асобныя пытанні і выкарыстаць толькі частку даступнай літаратуры. Сама ж тэма вымагае напісання грунтоўнай манаграфіі. Гэта дазволіла б паглыбіць праведзены аналіз, а таксама праверыць высновы наконт XVI ст. (роля Рэфармацыі) і далей, аж да цяперашняга часу. Працытуем адну з фінальных заўваг, якая адносіцца да нядаўняй мінуўшчыны і падтрымана думкай іншага даследчыка (Р. Радзіка): „Прыняцце расійскіх асабовых узораў і пашырэнне на Беларусі расійскай тоеснасці ў спалучэнні з даўняй гістарычнай традыцыяй усходняга хрысціянства, непрыхільнага ці адкрыта варожага да заходнееўрапейскай традыцыі, прывялі да таго, што беларуская тоеснасць — нягледзячы на фармальнае здабыццё незалежнасці ў 1991 годзе — па-ранейшаму знаходзіцца на перыферыі як палітычнага, так і культурнага поля” (192).

Цытаваны даследчык разважае над тым, у якім кірунку пойдуць перамены ў беларускай асвеце. Свае аптымістычныя надзеі ён асцярожна звязвае з нацыянальным адраджэннем, якое надыдзе пасля здабыцця дзяржаўнасці (беларусізацыя прозвішчаў, назваў адміністрацыйных пасад, рост ролі нацыянальнай мовы ў СМІ і літаратуры, а таксама яе дамінаванне ў адукацыі). Свае высновы ён завяршае пытаннем: „Ці паспрыяе гэта крышталізацыі і ўзмацненню беларускай нацыянальнай самасвядомасці так, як гэта адбылося ва Украіне? Пакуль што гэтае пытанне даводзіцца пакінуць без адказу”.

Палову аб’ёму кнігі займае XX стагоддзе.

Артыкулы, якія грунтуюцца на архіўных матэрыялах, прысвечаны пецярбургскаму перыяду ў біяграфіі знакамітага класічнага філолага Тадэвуша Зяліньскага, віленскаму аддзяленню Расійскага Імператарскага таварыства рыбагадоўлі і рыбалоўства, паасобным палітычным фігурам і падзеям. Апошнія даследаванні прысвечаны найноўшай гісторыі. Да іх належаць цікавыя развагі Анджэя Хвальбы наконт унутры- і знешнепалітычнай праграмы Міхаіла Гарбачова, яе ўвасаблення на практыцы і думкі, якая склалася пра гэтага палітыка ў былым СССР і за яго межамі. Сінтэтычны характар, грунтоўна падмацаваны статыстычнымі дадзенымі, мае даследаванне Уладзіміра Банусяка пра польска-расійскія эканамічныя ўзаемаадносіны ў 1992–2009 г. Анджэй Банусяк — таксама пры дапамозе грунтоўнай дакументальнай базы, пазычанай у інтэрнэце, — характарызуе сучасныя польскія асяродкі ў Расіі. Марэк Фігура, спыняючыся над палітычнымі дылемамі Кіева ў 2004–2010 г. („Украіна паміж Усходам і Захадам”), так завяршае свае развагі гістарычна-паліталагічнага характару: „У сярэдзіне 2010 г. можна <…> чакаць далейшага паглыблення ўкраінска-расійскага супрацоўніцтва, якое пацягне за сабой павелічэнне прысутнасці расійскага капіталу ва Украіне, аднак тое, як у канчатковым выніку складуцца ўзаемаадносіны паміж Украінай і Расіяй, надалей застаецца адкрытым пытаннем. На форму ж гэтых узаемаадносін можа аказаць свой уплыў і Еўрапейскі Саюз, які не павінен праяўляць абыякавасці да таго, што адбываецца ў яго найбліжэйшых суседзяў” (392).

Прэзентацыю каштоўнага зборніка, прысвечанага заслужанаму даследчыку гісторыі ўсходніх суседзяў Польшчы ў мінулым тысячагоддзі, завяршу высновай пра значэнне падобных памятных кніг для гістарыяграфіі. Значная іх частка дзякуючы ўдзелу ў іх напісанні знаўцаў мінуўшчыны займае трывалае месца ў навуковай літаратуры, асабліва калі такія выданні маюць профільны характар і ўносяць шмат новага з пункту гледжання як аналізу, так і сінтэзу. Зборнік „Даследаванні па гісторыі Усходняй Еўропы” несумненна належыць да такіх выданняў. Ён з’яўляецца пераканальным сведчаннем даследчай актыўнасці Познані і іншых польскіх навуковых цэнтраў гэтага профілю.

Познань

Марцэлі Косман

Галоўная » Запісы па тэме 'Гістарычная навука ў суседзяў'