Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Ваенная гісторыя'

Артыкулы па тэме ‘Ваенная гісторыя’

Мікола Волкаў. Слуцкая цытадэль XVII—XVIII ст.

14 лютага, 2011 |


Да пытання пра назву і час узвядзення

За час свайго існавання чатырохбастыённая цытадэль у зарэчнай частцы Слуцка, ці т. зв. Новым месце, мела розныя назвы. У навуковай літаратуры замацавалася назва „Новы замак”, аднак яна паўстала нашмат пазней за сам помнік. Першапачаткова Слуцкую цытадэль найчасцей называлі „Новай фартэцыяй”[1]. Гэтаксама рана ў крыніцах з’явілася найменне „цытадэль”, якое падкрэслівала галоўную функцыю ўмацавання ў сістэме гарадскіх фартыфікацый[2]. Яе маглі называць „Слуцкай фартэцыяй”, хаця найчасцей гэтае азначэнне адносілася ўвогуле да гарадскіх фартыфікацый[3]. У дзённіку Станіслава Незабітоўскага і некаторых лістах канца XVII — пачатку XVIII ст. цытадэль, як правіла, называлася „шанцам” ці „Новым шанцам”[4]. Пазней, у XVIII — XIX ст. стала дамінаваць найменне „Новы замак”, што прывяло да „састарэння” ранейшага адміністрацыйнага цэнтра горада — комплексу Верхняга і Ніжняга замкаў. Таму, калі ў першай палове XVII ст. у крыніцах фігуравала паняцце „Слуцкі замак” ці проста „замак”[5], дык з другой паловы XVII ст. пашырылася найменне „Стары замак”. Найбольш універсальнай назвай, якая, побач з іншымі, ужывалася на працягу ўсяго існавання ўмацавання, была „цытадэль”, таму яна і вынесена ў загаловак артыкула.

3 канца XIV да пачатку XVII ст. Слуцк належаў княскаму роду Алелькавічаў. За гэты час горад значна разросся, што дазволіла сынам Юрыя ІІ — Юрыю ІІІ, Аляксандру і Сямёну — падзяліць яго на часткі[6]. Аднак усе тры браты хутка памерлі, а горад у 1600 г. разам з рукою дачкі Юрыя ІІІ Соф’і перайшоў да Януша Радзівіла. Досыць распаўсюджана меркаванне, што бастыённыя ўмацаванні Слуцка і цытадэль былі ўзведзены яшчэ пры апошніх Алелькавічах[7]. Аўтар гэтай гіпотэзы, відаць, — выкладчык слуцкай гімназіі І. Глебаў, які ў пачатку XX ст. пісаў, што ўмацаванні атрымалі ўсе тры часткі: Старое места, Востраў і Новае места. Урэшце, ён наўпрост сцвярджаў, што Новы замак быў пабудаваны яшчэ пры Алелькавічах[8]. Гіпотэзы Глебава прытрымліваўся таксама вядомы даследчык абарончага дойлідства Беларусі М. Ткачоў[9]. А. Грыцкевіч і Л. Калядзінскі былі схільныя адносіць дату з’яўлення фартыфікацыйных умацаванняў Слуцка да 1630-1640 г.[10]. Нягледзячы на падтрымку меркавання пра ранні пачатак узвядзення бастыённых умацаванняў вакол Слуцка, Ю. Чантурыя звярнуў увагу на падабенства фартыфікацый Слуцка да праектаў вядомага інжынера-фартыфікатара Адама Фрэйтага, а таму лічыў, што цытадэль магла паўстаць у 1640-60-я г.[11].

Ключ да вырашэння гэтай праблемы — накід плана Слуцка з альбома малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва Радзівілаў, што захоўваецца ў Нацыянальным Гістарычным Архіве Беларусі ў Мінску (мал. 1)[12]. Дасюль гэты план не выкарыстоўваўся даследчыкамі, бо ён не мае подпісаў, а таму не быў атрыбутаваны. Аднак параўнанне з пазнейшымі планамі Слуцка паказвае, што гэта план горада на Случы. Найбольш карысныя ў дадзеным выпадку планы першай трэці XVIII ст.: першы аўтарства Якаба Фойгта (Jacobus ці Jakob Voigt) 1704 г., другі — Ягана Георга Максіміліяна фон Фюрстэнхофа (Johann ^eorg Maximilian von Furstenhof) і трэці — Аляксандра Гофаўкса (Alexander Goffaux) 1731 г. (мал. 2-4)[13]. На плане з архіва Радзівілаў адлюстраваны бастыённыя ўмацаванні вакол Старога места з трыма брамамі (Ка-пыльскай, Астроўскай і Ільінскай) і комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў. З другога боку ракі, у Новым месце, прамалявана сетка вуліц і дзве брамы без якіх-небудзь умацаванняў. Адна з гэтых брам знаходзілася на месцы пазнейшай цытадэлі. Такім чынам, на момант стварэння дадзенага плана не было ні бастыённых умацаванняў вакол Новага места, ні цытадэлі. З іншага боку, гэта дазваляе абмежаваць час стварэння плана 1655 г., калі паўстала ўласна цытадэль і пачалося насыпанне валоў вакол Новага места. На нашу думку, накід плана Слуцка, як і ўвесь альбом малюнкаў, быў выкананы гетманам Янушам Радзівілам[14]. Дапамагчы датаваць гэты план можа больш дакладная атрыбуцыя ўсяго альбома малюнкаў, аднак ужо цяпер зразумела, што гэта самы ранні з вядомых планаў Слуцка.

Гісторыя будаўніцтва

Пасля няўдалага завяршэння зімовай кампаніі 1655 г. стала зразумела, што літоўскае войска не здолее перамагчы ці хаця б стрымаць маскоўскія палкі[15]. Таму, вяртаючыся з-пад Магілёва, тагачасны ўладальнік Слуцка князь Багуслаў Радзівіл (1621-1669) ужо пад Барысавам аддзяліўся ад войка ВКЛ і накіраваўся ў Слуцк для направы ўмацаванняў вакол Старога места і заканчэння Новай фартэцыі, ці цытадэлі, якую загадаў закласці 2 красавіка. Працы ішлі хутка, і ўжо 10 жніўня горад быў падрыхтаваны да абароны[16].

Галоўную ролю ў арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам цытадэлі адыграў оберстэр-лейтэнант Вільгельм Патэрсан (Wilhelm Pater son, ці Peterson), якога Багуслаў Радзівіл пасля няўдалай магілёўскай кампаніі прызначыў камендантам і губернатарам Слуцка[17]. Шатландзец па паходжанні, В. Патэрсан, верагодна, ужо добра ведаў Слуцк і праслужыў там не адзін год. Яшчэ ў 1621 г. у рангу капітана ён упершыню прыняў каман-даванне гарнізонам горада[18]. У бурлівым 1655 г. В. Патэрсан адыграў выключную ролю ў фартыфікаванні і абароне Слуцка, таму карыстаўся вялікім аўтарытэтам у мяшчан і жаўнераў. Пра ролю В. Патэрсана ў пабудове фартыфікацый Слуцка красамоўна сведчыць той факт, што адзін з шанцаў у ланцугу ўмацаванняў горада быў ахрышчаны ў гонар каменданта „Вільгельмавым шанцам” ці „Вільгельм-шанцам”. Пазней пашырылася спрошчаная назва „Вілім-шанец”. У канцы 1659 — пачатку 1660 г., калі над горадам ізноў навісла пагроза нападу маскоўскіх войскаў, тагачасны слуцкі губернатар, плоцкі стольнік Казімір Клакоцкі (Kazimierz Kłokocki) горача заклікаў Багуслава Радзівіла як мага хутчэй вярнуць В. Патэрсана ў Слуцк, адзначаючы, што няма больш здольнага для абароны фартэцыі чалавека, які мог падтрымаць дысцыпліну ў горадзе і гарнізоне[19]. У стварэнні першага праекта цытадэлі, такім чынам, мог прымаць удзел сам слуцкі камендант, якога лічылі экспертам у старагаландскай фартыфікацыі[20].

Надзвычай цікавыя звесткі пра фартыфікацыю горада і цытадэлі змяшчае ліст архітэктара і інжынера Тэафіла Спіноўскага (Theophil Spinowski) да Багуслава Радзівіла, напісаны 6 лютага 1658 г.[21]. У ім аўтар падрабязна апісвае гісторыю сваёй працы на князя. У час побыту Багуслава Радзівіла ў Слуцку ў 1655 г. Т. Спіноўскі прадставіў князю дэлінацыю, ці праект бастыённых умацаванняў вакол горада. Пазней гэты ж праект быў пададзены і вялікаму гетману Янушу Радзівілу. Разам з тым Т. Спіноўскі згадвае пра выкананы ім праект драўлянага палаца для Новай фартэцыі. Верагодна, разам з Багуславам Радзівілам ён у 1655 г. з’ехаў са Слуцка на Падляшша, а пазней — у Прусію, дзе пакінуў частку сваіх інструментаў і праектаў. Пасля разгрому атрадаў Багуслава Радзівіла пад Просткамі 8 кастрычніка 1656 г. Т. Спіноўскі, які ўдзельнічаў у гэтай бітве на баку канюшага, трапіў да падчашага ВКЛ Міхала Казіміра Радзівіла. Цягам 1657 г. ён жыў у Белай на Падляшшы і ў Нясвіжы, дзе па загадзе падчашага рыхтаваў праект мадэрнізацыі фартыфікацый Нясвіжскага замка ў старагаландскім стылі. Увосень 1657 г. Т. Спіноўскі ўзнавіў перапіску з Багуславам Радзівілам, спадзеючыся вярнуцца да яго на службу. Пры гэтым ён настойліва прапаноўваў ужыць распрацаваны ім праект фартыфікацый для Нясвіжскага замка пры рэканструкцыі Новай фартэцыі ў Слуцку. У канцы студзеня — пачатку лютага 1658 г. архітэктар пакінуў падчашага, так і не скончыўшы працу над праектам для Нясвіжскага замка, і прыехаў у Слуцк. Адразу па прыбыцці ў горад Т. Спіноўскі атрымаў загад ехаць да жамойцкага старасты Юрыя Караля Глябовіча, а пасля — да Багуслава Радзівіла ў Кёнігсберг.

Тэафіл Спіноўскі заставаўся на службе Багуслава Радзівіла да самой смерці. У прускай сталіцы ён працаваў над праектам мадэрнізацыі гарадскіх фартыфікацый[22]. Пазней удзельнічаў у пабудове новага палаца ў Біржах, у прыватнасці, выканаў праект роспісаў плафонаў унутраных памяшканняў[23]. У 1662 г. на тэрыторыі Ніжняга замка ў Слуцку па яго праекце будавалася лазня, а ў 1666 г. — новы палац для князя[24]. Як пісаў К. Клакоцкі ў пачатку 1671 г., жонка Т. Спіноўскага настойліва прасіла аддаць ёй грошы, што не былі своечасова выплачаны яе мужу. На той час архітэктар ужо не жыў[25].

Акрамя Т. Спіноўскага і В. Патэрсана, у Слуцку былі і іншьія шжынеры. У прыватнасці, у канцы красавіка 1655 г., якраз калі пачалося ўзвядзенне цытадэлі, В. Патэрсан загадаў невядомаму інжынеру, які меўся пры слуцкім гарнізоне, выканаць праект новай грэблі у раёне Ільінскай брамы[26]. Такога кшталту працы мог праводзіць службовец князя Крыштаф Вінклер (Krzysztof Winkler), які ў ліпені — жніўні 1656 г. рабіў дамбы ў гарадскіх ірвах, каб затрымаць у іх ваду, а таксама разметку для равеліна перад Навамейскай брамай[27]. Урэшце, сам Багуслаў Радзівіл быў добра абазнаны ў фар-тыфікацыі і мог асабіста ўдзельнічаць у падрыхтоўцы праекта цытадэлі. У сваім лісце да нашчадкаў ён даволі шмат увагі аддае парадам, звязаным менавіта са справамі фартэцый[28].

Неўзабаве пасля вяртання Т. Спіноўскага ў канцы 1658 г. на службу да Багуслава Радзівіла пачалася рэалізацыя прапанавага ім праекта перабудовы Новай фартэцыі. У пачатку 1660 г. ва ўмовах надзвычайнай не-бяспекі, якая навісла над Слуцкам, Багуслаў Радзівіл ізноў накіраваў В. Патэрсана для фартыфікавання і забеспячэння горада і Новай фартэцыі[29]. Аднак з прычыны хуткага наступу маскоўскіх войскаў у Наваградчыне той не здолеў даехаць да Слуцка, таму адказнасць за падрыхтоўку горада да абароны была ўскладзена на К. Клакоцкага. Паводле слоў Уладыслава Гурына (Władysław Huryn), які пэўны час разам з плоцкім стольнікам кіраваў адміністрацый Слуцкага княства, К. Клакоцкі вельмі добра спраўляўся з гэтай задачай. У траўні — чэрвені 1661 г., калі над горадам і княствам навісла небяспека новых уварванняў, а К. Клакоцкі ад’ехаў па асабістых справах са Слуцка, У. Гурын прасіў Багуслава Радзівіла як мага хутчэй яго вярнуць, бо без К. Клакоцкага ўтрыманне фартыфікацый горада і цытадэлі ў належным стане і іх далейшая разбудова ішлі дрэнна, а ў гарнізоне не было парадку[30].

Паводле загаду Багуслава Радзівіла ад 18 лютага 1662 г., са Старога замка ў цытадэль была перанесена рэзідэнцыя каменданта і харугва слуцкага гарнізона[31]. Аднак будаўнічыя працы працягваліся і надалей. У 1663-1664 г., а напэўна, і колькі гадоў пазней, вяліся працы па насыпанні галоўнага вала цытадэлі. У студзені 1664 г. К. Клакоцкі паведамляў князю, што „адзін бастыён і адна курціна ў цытадэлі яшчэ не скончаны, а каб жаўнеры так рабілі, як у тым годзе, то за два гады можна было б працу скончыць”[32]. У пазнейшым лісце ён выказваў заклапочанасць, што ўвогуле не будзе з кім працягваць будаўніцтва, і прасіў пераслаць некалькі дзясяткаў маскоўскіх вязняў з Копысі[33].

Ужо ў 1655 г. Т. Спіноўскі выканаў праект палаца, які, па яго словах, павінен быў ідэальна пасаваць да рэгулярнай Новай фартэцыі. Для будаўніцтва палаца было завезена дрэва, якое ў лютым 1658 г. аглядаў архітэктар[34]. Аднак з-за фінансавых праблем далейшыя працы пастаянна адкладваліся. Урэшце па праекце Т. Спіноўскага ў 1666 г. новы палац пачалі будаваць на тэрыторыі Ніжняга замка, а ў цытадэлі пры жыцці Багуслава Радзівіла палац, відаць, так і не быў узведзены.

З часу будаўніцтва цытадэлі паходзіць вельмі цікавы план, на якім адлюстравана частка цытадэлі з праектам разбудовы правіянтхаўза (ням. Provianthaus — будынак для захоўвання правіянту для гарнізона)[35]. Акрамя са-мога будынка на ім у маштабе адлюстравана таксама паўночная курціна і два бастыёны, што дае надзвычай каштоўную інфармацыю адносна параметраў земляных умацаванняў. Аўтар плана, К. Клакоцкі, высл аў яго разам з лістом да свайго патрона 19 лютага 1662 г.[36]. З гэтага ліста і з даволі аб’ёмнага тлумачэння на самім плане вынікае, што да 1662 г. у цытадэлі ўжо існаваў драўляны будынак, у якім знаходзіліся замкавы цэйхгаўз (ням. Zeughaus — арсенал) і правіянтхаўз, пазначаныя на плане літарай „А”. Пра гэты правіянтхаўз, відаць, згадваў у 1661 г. У. Гурын[37]. Хутчэй за ўсё, пад час узгаднення праекта было вырашана аддаць новы будынак пад цэйхгаўз, бо ў 1666 г. К. Клакоцкі пісаў пра будаўніцтва новага цэйхгаўза, на якім у жніўні ставілі кроквы пад дах[38]. Са згаданага чарцяжа таксама вынікае, што ў 1662 г. з паўночнага боку быў насыпаны толькі галоўны вал, у той час як ніжні вал паўстаў пазней. Хутчэй за ўсё, у другой палове 1660-х г. асноўныя працы па перабудове Новай фартэцыі па праекце Т. Спіноўскага былі скончаны, і ў такім выглядзе фартыфікацыі цытадэлі захоўваліся ажно да ХІХ ст.

Функцыі

Найважнейшай задачай, якая ўскладалася на цытадэль ва ўмовах пагрозы маскоўскага нападу, была абарона зарэчнай часткі Слуцка, або Новага места, што дасюль не мела грунтоўных фартыфікацый. Захоп Новага места быў сур’ёзнай пагрозай для Старога места, якое фактычна рабілася безабароным для атакі з боку ракі. Таму маскоўскія войскі разам з казакамі двойчы ў верасні 1655 г. „спрабавалі ўдачы” менавіта з боку Новага места. Але энергічныя дзеянні абаронцаў і моцнай артылерыі прымусілі іх устрымацца ад штурму і ў хуткім часе адысці[39].

Пасля разбудовы фартыфікацый Новага места ў другой палове 1650-х г. Новая фартэцыя апынулася ў межах гарадскіх умацаванняў і набыла функцыі цытадэлі, ці цэнтра абароны горада. Перанос у 1662 г. рэзідэнцыі каменданта са Старога замка ў Новую фартэцыю сведчыў, што першы страціў ролю абарончага аб’екта, таму пазней яго фартыфікацыі не мадэрнізаваліся. Аднак цытадэль не здолела перацягнуць на сябе ролю адміністрацыйнага цэнтра горада, якую па-ранейшаму выконваў Стары замак. Паказальнае ў дадзеным выпадку будаўніцтва княскага палаца не ў Новай фартэцыі, а ў Ніжнім замку.

Акрамя ўзмацнення абароны горада, цытадэль забяспечвала кантроль уладальніка над яго насельніцтвам. У пачатку 1660 г. ва ўмовах капітуляцыі Старабыхаўскай фартэцыі і імклівага прасоўвання царскіх войскаў пад кіраўніцтвам Івана Хаванскага у Наваградчыну сярод гарадскога насельніцтва пашырыліся страхі, што ў выпадку аблогі Слуцка ніхто не прыйдзе ім на дапамогу. Таму сярод мяшчанства, асабліва бяднейшага, даведзенага вайной да галечы, узраслі праказацкія настроі[40]. К. Клакоцкі і У. Гурын з непрыхаванай занепакоенасцю пісалі Багуславу Радзівілу, што найбольш баяцца здрады на карысць казакоў[41]. 19 ліпеня 1660 г. на сесіі месцкай рады нават разбіралася справа пра лісты да казакоў, якія знайшлі ý аднаго з мяшчан[42]. Пад восень 1660 г. пад уплывам разгрому войскаў І. Хаванскага небяспека здрады значна зменшылася[43], аднак прыхільнасць слуцкага плебса да казакоў захоўвалася яшчэ і ў 1664 г.[44]. У 1661 г. адбыліся хваляванні мяшчан, выкліканыя ўвядзеннем новага падатку, якія давялося спыняць з дапамогай гарнізона[45]. Такім чынам, моцная залога і артылерыя цытадэлі мусілі забяспечваць лаяльнасць мяшчан. Таму на слуцкіх камендантаў ускладаўся абавязак „пільнаваць бяспеку фартэцыі і цытадэлі”[46]. Падобную ролю адыгрывала чатырохбастыённая цытадэль Фрыдрыхсбург у Караляўцы (Кёнігсбергу), узведзеная ў 1657 г. у ланцугу гарадскіх умацаванняў[47]. У 1661-1663 г. яна стала апорай для падаўлення выступлення прускіх станаў, якім кіраваў Багуслаў Радзівіл, на той час губернатар Прусіі.

Фартыфікацыя

Вясной 1655 г., пасля заканчэння няўдалай аблогі Магілёва, Багуслаў Радзівіл прыехаў у Слуцк, „дзе спыніўся для рэстаўрацыі гарадскіх валоў, якія былі… паводле новай манеры тых вякоў напраўлены і пекнымі баштамі прыаздоблены”[48]. Наконт свайго праекта перабудовы цытадэлі Т. Спіноўскі наўпрост пісаў, што ў ім „усё па-нідэрландску зроблена”[49]. З абедзвюх цытат вынікае, што як першы праект цытадэлі, якую пачалі будаваць пасля прыезду князя, так і другі праект аўтарства Т. Спіноўскага былі выкананы ў старагаландскай манеры фартыфікацыі.

Пра выгляд першай цытадэлі, узведзенай у 1655 г., застаецца толькі здагадвацца. Найверагодней, яна паўплывала і на распрацоўку другога праекта аўтарства Т. Спіноўскага, дакладней, інжынер мусіў прыстасоўвацца да таго, што ўжо існавала. Узведзеная за кароткі тэрмін (тры месяцы) чатырохбастыённая цытадэль магла мець невысокі слабы вал і крыху іншыя параметры абарончых элементаў (бастыёнаў і курцін).

3 вяртаннем Т. Спіноўскага на службу да Багуслава Радзівіла ў 1658 г. было вырашана перабудаваць цытадэль паводле прапанаванай архітэктарам мадэлі. Яе вывучэнне і аналіз магчымы дзякуючы планам Слуцка XVIII-XIX ст. Найбольшую каштоўнасць, аднак, мае план часткі цытадэлі, выкананы К. Клакоцкім у 1662 г. Абрыс фартыфікацый, адлюстраваных на плане, відавочна, быў скапіяваны з праекта цытадэлі, падрыхтаванага Т. Спіноўскім. На гэта ўказвае, між іншым, выкарыстанне дзесяцічнай рэйнскай стапы ў якасці меры, што было характэрна для фартыфікацыйных праектаў[50]. Верыфікаваць памеры, пададзеныя на плане К. Клакоцкага, можна з дапамогай планаў першай трэці XVIII ст., на якіх акрамя абрысу фартыфікацый ёсць таксама метрычная шкала ў рэйнскіх прутах. Памер бастыённага фронту цытадэлі, ці адлегласць між вугламі яе бастыёнаў, на плане К. Клакоцкага складае 515 дзесяцічных стоп, ці 51,5 прута, у той час як на плане Я. Фойгта — каля 53,5 прута, Я. Фюрстэнхофа — каля 54,5 прута, А. Гаўфакса — каля 55 прутоў. Як відаць, памеры вельмі блізкія. Пры гэтым перавагу варта аддаць плану К. Клакоцкага як больш падрабязнаму і да-кладнаму. На двух астатніх планах заўважны пэўныя скажэнні, дапушчаныя аўтарамі пры спробе адлюстраваць правільны абрыс цытадэлі.

Каб збудаваць умацаванне па метадзе А. Фрэйтага, неабходна было прапарцыянальна змяніць прапанаваныя ім памеры адпаведна даўжыні бастыённага фронту меркаванага ўмацавання. Працягласць бастыённага фронту, якая залежала ад умоваў мясцовасці і фінансавых магчымасцяў ініцыятара будаўніцтва, была, такім чынам, асновай пры вызначэнні памераў бастыёнаў і курцін. Апроч таго, А. Фрэйтаг распрацаваў два віды фартэцый. Калі спрасціць, то галоўнае адрозненне палягала у даўжыні фланка[51] бастыёна: фланкі фартэцый першага віду былі на чвэрць меншыя за фланкі фартэцый другога віду. У лісце ад 6 лютага 1658 г. Т. Спіноўскі адзначаў, што мог бы дапамагчы ў направе старамесцкіх валоў у адпаведнасці з „другім законам вайсковай архітэктуры” (secundum leges Architecturae Militaris)[52]. Аналіз памераў абарончых элементаў Слуцкай цытадэлі паказвае, што яна была спланавана якраз паводле другога закону. Найлепей гэта відаць пры параўнанні памераў з чарця-жа К. Клакоцкага з памерамі, прапанаванымі А. Фрэйтагам для чатырохбастыённай фартэцыі на 50 прутоў: бастыённы фронт цытадэлі — 51,5 прута, па А. Фрэйтагу — 50 прутоў; курціны адпаведна — 22,2 і 21,85; фасы бастыёна — 14,92 і 14,57; фланк бастыёна — 4,85 і 4,85[53]. Памеры абарончых умацаванняў цытадэлі, такім чынам, былі на 2-3% большыя за прапанаваныя А. Фрэйтагам для фартэцыі на 50 прутоў, акрамя фланкаў, роўных між сабою. Апошняе можна патлумачыць пэўнай недакладнасцю чарцяжа К. Клакоцкага.

Рэалізацыя ў праекце цытадэлі ідэй А. Фрэйтага сведчыць пра тое, што Т. Спіноўскі, які паходзіў, найверагодней, з тэрыторыі Рэчы Паспалітай, мог быць мясцовым вучнем знакамітага фартыфікатара. Магчыма, малады Т. Спіноўскі трапіў на службу да Багуслава Радзівіла па асабістай рэкамендацыі А. Фрэйтага.

Адной з істотных пераваг свайго праекта Т. Спіноўскі лічыў яго „прапарцыянальнасць і рэгулярнасць”[54]. Многія тэарэтыкі пісалі пра лепшыя абарончыя якасці правільных па форме ўмацаванняў, аднак рэалізоўваць такія праекты атрымлівалася далёка не заўсёды, найперш — з-за складаных умоваў мясцовасці (фартэцыі у Берасці, Глуску, Высокім і інш.). Сярод помнікаў фартыфікацыі на тэрыторыі ВКЛ Слуцкая цытадэль — адна з нямногіх, што мае ідэальныя прапорцыі. Будынкі ўнутры фартэцыі меркавалася гэтаксама строга падпарадкаваць сіметрыі, што, аднак, не было здзейснена. Пры жыцці Багуслава Радзівіла з-за браку сродкаў паспелі ўзвесці толькі комплекс будынкаў цэйхгаўза і правіянтхаўза і, магчыма, некаторыя іншыя будынкі. Нерэалізаваным застаўся прапанаваны Т. Спіноўскім яшчэ ў 1655 г. праект палаца, які, паводле слоў самога архітэктара, павінен быў ідэальна пасаваць да рэгулярнай фартэцыі. Акрамя практычных пераваг правільнасць і сіметрыя фартыфікацый і ўнутранай забудовы комплекса маглі мець і пэўны ідэалагічны падтэкст, выяўляючы дух абсалютызму.

Як пісаў Т. Спіноўскі, у яго праекце няма нічога празмернага, а ўсё лішняе было паадкідана дзеля хутчэйшага ўзвядзення цытадэлі[55]. Асноўны абарончы перыметр умацавання ўтваралі чатыры звязаныя між сабою курцінамі востравугольныя бастыёны. Перад курцінамі і фланкамі бастыёнаў была насыпана фасэбрэя, ці ніжні вал. Тое, што ніжні вал не акружаў усю цытадэль па перыметры, было, дарэчы, істотнай асаблівасцю праекта Т. Спіноўскага. Падобнае вырашэнне варта прызнаць свайго роду эксперыментам у фартыфікацыі. Браму цытадэлі, якая знаходзілася ў сярэдзіне заходняй курціны, абараняў невялікі трыкутны равелін. З усходняга напольнага боку цытадэль прыкрываў горнверк[56]. Цытадэль, равелін і горнверк акружалі вадзяныя равы.

Наяўнасць якасных іканаграфічных крыніц, а таксама інвентары цытадэлі дазваляюць падрабязна вывучыць яе паасобныя элементы. Памер вонкавага палігона цытадэлі (адлегласць паміж вугламі бастыёнаў) складаў 51,5 прута (194 м). Як патрабавала тэорыя старагаландскай фартыфікацыі, бастыёны мелі вугал 60 градусаў, даўжыня іх фасаў, ці шчок, складала 14,92 прута (56,2 м), фланкаў — 4,85 прута (18,3 м). Бастыёны злучаліся курцінамі працягласцю 222,2 прута (83,6 м).

Вал цытадэлі фармаваў галоўную лінію абароны, якая складалася з курцін і бастыёнаў. Ён падзяляўся на тры асноўныя элементы: бруствер, ці парапет, банкет, ці стралецкую лаўку, і валавую дарогу. Дзякуючы малюнку з профілямі валоў слуцкіх умацаванняў другой паловы XVII ст. дакладна вядомы параметры вала цытадэлі і ўсіх яго элементаў. Яго шырыня на ўзроўні падэшвы складала 48 дзесяцічных стоп (18 м)[57], вышыня да валавай дарогі — 13 (4,8 м). З боку горада вал меў нахіл каля 40-45 градусаў, а з боку поля — каля 50-55 градусаў. Стромкасць схілу вала, як і яго трываласць, залежала ад якасці зямлі. Для ўмацаванняў вала ў Слуцку выкарыстоўвалі гной, які мяшчане звозілі з падворкаў і вуліц, а таксама дзёрн, якім абкладвалі вонкавы схіл вала.

Валавая дарога, па якой перасоўваліся абаронцы, мела ўшыркі 8 дзесяцічных стоп (3 м). З вонкавага боку абаронцаў закрываў земляны бруствер шырынёй 10 дзесяцічных стоп (3,8 м) і вышынёй 5 (1,9 м). Сценку бруствера для забяспячэння стромкасці з унутранага боку апляталі сухім галлём[58]. Між валавай дарогай і брустверам была стралецкая лаўка, на якую ўзыходзілі жаўнеры для стральбы праз бруствер. Яе вышыня і шырыня раўняліся 2 дзесяцічным стопам (0,7 м). У выпадку небяспекі на бруствер маглі ставіць плеценыя з лазы кашы, ці габіёны, якія насыпаліся зямлёй і стваралі дадатковую заслону. Гэткім чынам да абароны рыхтавалі гарадскія валы ў 1655 і 1660 г.[59]. Як відаць на чарцяжы профіляў валоў, у іх вонкавы схіл паралельна гарызонту забіваліся завостраныя палі, ці штурмфалы, якія мусілі перашкаджаць штурмавікам узбірацца наверх. З асобных згадак вядома, што ў Слуцку для гэтага выкарыстоўвалі дубовыя ці альховыя палі даўжынёй 2 сажні (3,9 м)[60].

Пасярэдзіне заходняй курціны была драўляная брама, якую з боку горада закрываў равелін, у астатніх курцінах былі прарэзаны т. зв. выцечкі, ці праходы ў валах, якія выводзілі на ніжні вал і на горнверк. Асноўным мес-цам устаноўкі артылерыі ў цытадэлі былі бастыёны, якія у крыніцах часта называлі проста „батарэямі”. Пляцоўкі ўнутры бастыёнаў узвышаліся над узроўнем дзядзінца цытадэлі. На іх можна было трапіць па спецыяльных узвалоках, ці апарэлях[61], якія добра відаць на плане Я. Фойгта. Узвалокі з пляцоўкі бастыёна на валавую дарогу традыцыйна размяшчаліся ў насавых частках бастыёнаў.

Перад галоўным валам курцін і фланкаў бастыёнаў існаваў ніжні вал, ці фасэбрэя. Ён служыў для дадатковай абароны галоўнага вала ад артылерыйскага абстрэлу і уяўляў сабою звычайны земляны бруствер, ідэнтычны па параметрах брустверу галоўнага вала. Яго валавая дарога мела шырыню 10 дзесяцічных стоп (3,8 м). Перад ніжнім валам, а таксама фасамі бастыёнаў была т. зв. берма, ці лава, за якой пачынаўся роў. Шырыня бермы перад ніжнім валам складала 2,5 дзесяцічнай стапы (0,9 м), а перад фасамі бастыёнаў — 5 (1,9 м).

Шырыня галоўнага рова перад бастыёнамі складала 70 дзесяцічных стоп (26,4 м), а перад курцінамі — 90 (33,9 м). Пры агульнай глыбіні 8 дзесяцічных стоп (3 м) ён запаўняўся вадою на вышыню 6 (2,3 м). Абодва схілы рова мелі па 45 градусаў. Шырокія і адносна неглыбокія равы лічыліся ў старагаландскай сістэме фартыфікацыі больш практычнымі за глыбокія і вузкія.

Прыведзеныя вышэй параметры вала і равоў Слуцкай цытадэлі амаль цалкам адпавядаюць параметрам, прапанаваным А. Фрэйтагам для чатырохбастыённай фартэцыі[62], акрамя адной асаблівасці. Пры аднолькавай шырыні ў падножжы вал Слуцкай цытадэлі быў на 1 м вышэйшы за прапанаваны А. Фрэйтагам. Гэта ў сваю чаргу прымусіла зрабіць у цытадэлі на больш чым 3 м вузейшую валавую дарогу ў параўнанні з тым, што прапаноўваў тэарэтык.

Асноўнай задачай невялікага трохвугольнага равеліна з боку горада была абарона брамы. Два вонкавыя бакі равеліна даўжынёй 9 прутоў (34 м) мелі невысокі вал з брустверам. З боку цытадэлі равелін быў адкрыты, каб у выпадку захопу вораг не змог на ім замацавацца. Як можна меркаваць па планах Я. Фойгта і Я. Фюрстэнхофа, роў перад равелінам меў шырыню 2 пруты (7,5 м).

Горнверк пачынаўся адразу за галоўным ровам цытадэлі з усходняга боку і меў даўжыню 32 пруты (120 м) і шырыню 23 пруты (86 м). З усходняга боку горнверк прыкрывалі два паўбастыёны з фасамі даўжынёй 8,5 прута (32 м) і фланкамі даўжынёй 3,5 прута (13 м), якія звязвала курціна працягласцю 7 прутоў (26 м). Вакол горнвека быў выкапаны роў шырынёю 4 пруты (15 м). Як вынікае з планаў Я. Фойгта і Я. Фюрстэнхофа, шырыня валавай дарогі і бруствера галоўнага і ніжняга валоў цытадэлі, а таксама равеліна і горнверка была аднолькавая. Але адрознівалася іх вышыня, пра якую можна меркаваць па памерах равоў: чым шырэйшы роў, тым болей зямлі з яго было ўзята для насыпання вала. Адпаведна вал горнверка быў меншы за галоўны вал цытадэлі, аднак большы за вал перадбрамнага равеліна.

За равамі цытадэлі, равеліна і горнверка была тыповая для старагаландскай фартыфікацыі прыкрытая дарога, якую закрываў невысокі насып — гласіс. Гласіс, разам з ніжнім валам, равелінам і горнверкам быў элементам паглыблення абароны цытадэлі. Яго шырыня разам са стралецкай лаўкай складала 28-29 дзесяцічных стоп (10,5-10,9 м), пры вышыні — 5 (1,9 м). Прыкрытую дарогу шырынёй 9 дзесяцічынх стоп (3,4 м) выкарыстоўвалі для размяшчэння пяхоты і нечаканых вылазак у бок непрыяцеля.

Вакол цытадэлі была створана т. зв. эспланада, ці тэрыторыя, ачышчаная ад забудовы, якая магла б перашкаджаць абароне. Вакол гарадскіх фартыфікацый шырыня эспланады павінна была дасягаць, паводле інструкцый самога Багуслава Радзівіла, двух стрэлаў з мушкета ці гарматы (450 м)[63]. Паводле плана Я. Фюрстэнхофа, найбліжэйшая забудова размяшчалася за 180 м ад цытадэлі.

У абароне цытадэлі важную ролю мусіла выконваць сістэма вадзяных перашкод, якая, акрамя вадзяных равоў, уключала ставы на Случы і балота на паўднёвы ўсход ад горада. З паўночнага боку ад Новай фартэцыі на Случы была насыпана грэбля, якая выходзіла з вала Старога места і ішла ў кірунку цытадэлі. Узвялі яе, верагодна, у другой палове 1660-х г. Першапачаткова рака каля цытадэлі перакрывалася плавучым штакетам, які тут усталявалі ўжо ў 1655 г.[64]. Пазней на ёй з’явіўся шлюз і ўзвод, бачныя на планах Я. Фойгта і Я. Фюрстэнхофа. Гэтаксама, як і на грэблі ля Ільінскай брамы, на грэблі ля цытадэлі магла існаваць драўляная баявая галерэя з байніцамі[65].

Будаўніцтва грэблі давала магчымасць штучна павысіць узровень вады ў Случы, напоўніць вадою равы горада і ўласна цытадэлі, а таксама затапіць значныя землі на паўднёвы ўсход ад горада. Шырокае балота, добра бачнае на планах першай трэці XVIII ст., гарантавала з гэтага боку надзейную абарону гораду і асабліва цытадэлі. Як пісаў К. Клакоцкі, балота за Новым местам „стаяла за асаблівы вал”. Небяспека надыходзіла толькі зімою, калі балота замярзала[66]. Падобны гідратэхнічны прыём абароны фартэцыі — тыповы для старагаландскай фартыфікацыйнай школы і крыху раней быў рэалізаваны ў Гданьску, дзе шляхам перакрыцця Каменнага шлюза можна было затапіць значныя абшары на паўднёвы ўсход ад горада[67].

Паводле класіфікацыі А. Фрэйтага, Слуцкая цытадэль была меншая за фартэцыі класа „малы раяль” з працягласцю бастыённага фронту 60 прутоў і адносілася да шанцаў[68]. Па сістэме фартыфікацыі яе найбліжэйшыя аналагі — Фрыдрыхсбург у Караляўцы і перабудаваны ў другой палове 1630-х г. Біржанскі замак. Паводле ацэнкі Аляксандра Людвіка Шылінга (Alexander Ludwik Szylling), у сярэдзіне XVIII ст. вал Біржанскага замка быў большы за вал Слуцкай цытадэлі[69]. Пры гэтым, аднак, трэба мець на ўвазе, што замак у Біржах меў характар самастойнага фартыфікацыйнага аб’екта і быў фактычна галоўным абарончым збудаваннем ВКЛ на мяжы з Інфлянтамі. Слуцкая Новая фартэцыя, як і каралявецкі Фрыдрыхсбург, былі тыповымі цытадэля-мі, што ўваходзілі ў сістэму абароны вялікіх гарадоў-фартэцый.

Забудова

Наяўныя крыніцы дазваляюць дастаткова падрабязна вывучыць забудову, якая існавала калісьці ў Слуцкай цытадэлі. Акрамя шматлікай урыўкавай інфармацыі захаваліся інвентары з апісаннем фартэцыі[70]. Аднак з іх часам даволі складана зразумець сістэму забудовы і размяшчэнне асобных будынкаў, таму выключнае значэнне маюць планы цытадэлі. Асабліва каштоўныя планы Я. Фойгта і Я. Фюрстэнхофа, якія адлюстроўваюць стан фартэцыі да канца 1780-х г., калі па ініцыятыве Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку ранейшая забудова была разабрана, а на яе месцы паўстала зусім іншая. На расійскіх планах канца XVIII — пачатку XIX ст. адлюстравана сітуацыя, якая склалася пасля перабудовы[71].

Перад тым як перайсці да апісання асобных будынкаў, варта зазначыць, што тэрыторыя цытадэлі забудоўвалася паступова. Найважнейшыя аб’екты (комплекс будынкаў цэйхгаўза і правіянтхаўза, палац, кардыгарда, мураваны парахавы склеп) былі збудаваны ў другой палове XVII ст. і прастаялі да канца XVIII ст. Іншыя менш значныя будынкі ўзводзіліся па неабходнасці і з ініцыятывы розных людзей. Напрыклад, нейкія „пекныя баракі” былі пабудаваны па загадзе обэрст-лейтнанта дэ Бажэ (de Beauje), драгунская харугва якога прастаяла ў фартэцыі з 13 ліпеня да 1 снежня 1700 г.[72]. Таму забудова тэрыторыі цытадэлі да канца XVIII ст. характары-завалася пэўнай бессістэмнасцю. Будынкі былі згрупаваны адпаведна функцыям і расстаўлены па перыметры ўнутранага двара, цэнтр якога заставаўся вольны для вайсковых практыкаванняў і муштры. Амаль усе пабудовы былі драўляныя, за выключэннем мураваных парахавых склепаў.

Дзякуючы плану К. Клакоцкага вядома, што дзядзінец, ці ўнутраны двор, Слуцкай цытадэлі меў форму квадрата з бокам даўжынёй 26,3 прута (99 м). Яго плошча, такім чынам, складала амаль гектар.

Трапіць на тэрыторыю фартэцыі можна было цераз равелін і браму ў заходняй курціне. Перад драўляным мостам да равеліна ад самага пачатку існавання цытадэлі была зроблена кабыліна, ці рагатка, якая перашка-джала раптоўнаму ўварванню варожых вершнікаў[73]. Пазней, у другой палове XVIII ст., згадваюцца дзве рагаткі з абодвух бакоў моста ў выглядзе жалезных ланцугоў, нацягнутых між двума слупамі. У невысокім вале равеліна, паводле інвентара 1687 г., былі ўсталяваны падвойныя дубовыя вароты на чатырох жалезных завесах.

Ад равеліна да сумежнай курціны веў драўляны мост з парэнчамі, даўжыня якога ў адпаведнасці з шырынёй галоўнага рова складала каля 34 м. Пасярэдзіне моста, як відаць на плане Я. Фойгта, знаходзіўся ўзвод, палатно якога не мела восі, а мацавалася на завесах. У 1765 г. на гэтым мосце было ўжо два ўзводы.

За мостам у заходняй курціне была збудавана драўляная брама. У другой палове XVII ст. яна мела выгляд простага, зробленага з дрэва, праезду ў вале. Зверху над праездам праходзіла валавая дарога, прыкрытая брустверам. Браму закрывалі масіўныя падвойныя (з двух палотнішчаў) дубовыя вароты, пабітыя жалезнымі цвікамі. Абодва палотнішчы варот трымаліся на трох моцных завесах, а ў адным з іх была невялікая фортка, праз якую праходзілі пешыя.

Дзесьці ў першай трэці XVIII ст. браму грунтоўна перабудавалі. Яна набыла выгляд вежападобнага двухпавярховага збудавання. У абодвух палотнішчах варот было зроблена па фортцы, з якіх адна зачынялася на ўнутраны замок. Па правым баку ў браме знаходзілася памяшканне з двума вокнамі, акенцам над дзвярыма і печчу. Сюды з дзядзінца была перанесена кар-дыгарда. У левым баку месціўся лёх для вязняў з двума закратаванымі вокнамі, трыма дзвярыма і дзвюма печкамі з камінкамі. Другі паверх займала зала, у якой было сем вокнаў і трое дзвярэй. Над другім паверхам узвышаўся акруглы купал, крыты гонтамі і завершаны бляшаным арлом.

Для выхаду з тэрыторыі цытадэлі на ніжні вал і на горнверк у паўднёвай і заходняй курцінах былі зроблены выцечкі (праходы ў вале). Гэтаксама выцечка павінна была існаваць і ў паўночнай курціне, аднак пра яе інвентары не згадваюць. Для яе мусіў прызначацца праезд у комплексе будынкаў правіянтхаўза і цэйхгаўза. Відаць, выцечка з гэтага боку рэдка выкарыстоўвалася і была да канца XVII ст. ужо засыпана. Паводле інвентара 1687 г., усходняя выцечка замыкалася з боку дзядзінца дубовымі дзвярыма на завесах, а паўднёвая — са знешняга боку падвойнымі дзвярыма на завесах. Летам 1748 г. гэтыя дзве выцечкі былі грунтоўна адноўлены[74]. Яны замыкаліся на падвойныя дзверы і мелі драўляную падлогу. У 1765 г. адна з іх была ўжо спустошана і не мела падлогі.

Адразу пры ўваходзе на дзядзінец справа ад брамы стаяла крытая гонтамі кардыгарда (будынак для варты) з бруса, ці часанага дрэва. У ёй было чатыры шкляныя акны ў свінцовых аправах. Кардыгарда падзялялася на дзве цёплыя каморы і сенцы між імі. У абедзвюх каморах стаялі печы, пакрытыя паліванай зялёнай кафляй. Да 1765 г. печы былі перароблены і абкладзены шэрай кафляй, а ў сенях змуравалі кухню.

Дзесьці ў канцы XVII — пачатку XVIII ст. за кардыгардай у паўднёва-заходнім вуглу дзядзінца з’явіліся будынак для афіцэраў, стайня і кузня. Невялікі афіцэрскі будынак, які стаяў адразу за кардыгардай, складаўся з сенцаў і каморы, дзе былі два акны і печ, абкладзеная зялёнай кафляй. Уздоўж паўднёвай курціны паставілі крытую драніцамі стайню з бярвёнаў. У зробленай з часанага дрэва і крытай гонтамі кузні з шасцю вокнамі знаходзіўся мураваны горн.

Аднымі з першых на тэрыторыі цытадэлі з’явіліся цэйхгаўз (арсенал) і правіянтхаўз. Як можна бачыць на плане К. Клакоцкага, першапачаткова яны месціліся у драўляным будынку, узведзеным уздоўж паўночнай курціны на адлегласці 16 дзесяцічных стоп (6 м) ад яе. Выцягнуты будынак памерам 30 (11,3 м) на 78 дзесяцічных стоп (29,3 м) быў падзелены на тры памяшканні. Адзіны ўваход вёў у сярэдняе памяшканне шырынёй у 21 дзесяцічную стапу (7,9 м), адкуль можна было трапіць у два бакавыя—шырынёй 27,5 дзесяцічных стоп (10,4 м), дзе ўласна і размяшчаліся правіянтхаўз і цэйхгаўз. У прахадным памяшканні была лесвіца на другі паверх, пра які згадваюць пазнейшыя інвентары. Да 1662 г. у гэтым невялікім будынку заховаўся і правіянт, і ўзбраенне, таму Багуслаў Радзівіл запатрабаваў збудаваць другі правіянтхаўз такога ж памеру, як і ўвесь гэты будынак. Як згадвалася вышэй, праект падрыхтаваў у 1662 г. К. Клакоцкі. Ён прапановаў паставіць будынак новага правіянтхаўза па лініі ранейшага ўздоўж паўночнай курціны, пакінуўшы між імі праезд шырынёй 22    дзесяцічныя стапы (8,3 м). Акрамя таго, К. Клакоцкі лічыў неабходным да абодвух правіянтхаўзаў з заха-ду і ўсходу дабудаваць дзве шопы, кожная шырынёй па 22 дзесяцічныя стапы (8,3 м), для захавання гармат, вазоў, тачак і іншага начыння. Увесь комплекс будынкаў агульнай даўжынёй 222 дзесяцічныя стапы (83,6 м) К. Клакоцкі прапаноўваў накрыць адным дахам уключна з праездам між правіянтхаўзамі, а вялікае паддашша выкарыстоўваць для захавання рознага рыштунку.

У 1666 г. праект К. Клакоцкага быў рэалізаваны, аднак пры гэтым змянілася функцыянальнае прызначэнне будынкаў: новы вялікі будынак быў цалкам аддадзены пад цэйхгаўз, а стары — пад правіянтхаўз. Ні з апісанняў, ні з планаў да канца не зразумела, ці былі збудаваны дадатковыя шопы, як гэта прапаноўваў К. Клакоцкі. Усе будынкі былі зроблены з часанага дрэва і накрыты гонтавым дахам. У інвентары 1687 г. згадваюцца два спіхлеры[75], да якіх вялі падвойныя вароты. Адзін са спіхлераў меў другі паверх, на які можна было трапіць праз вонкавыя дзверы. На першым паверсе было дванаццаць вокнаў, на другім — тры. Цэйхгаўз меў восем вокнаў і два ўваходы: з боку дзядзінца і з тарца. У першай палове — сярэдзіне XVIII ст. увесь комплекс быў аддадзены пад цэйхгаўз, таму ў інвентарах таго часу згадваліся два цэйхгаўзы. Праезд паміж імі быў забудаваны і выкарытоўваўся як шопа з асобным уваходам. Над цэйхгаўзам па-ранейшаму існаваў другі паверх з вонкавымі дзвярыма і трыма вокнамі. Унізе было двое падвойных варот і васямнаццаць вокнаў, часткова закрытых кратамі.

Ужо ў 1662 г. па восі запланаванага праезда між будынкамі правіянтхаўза і цэйхгаўза існавала студня. Тады ж у ёй былі ўсталяваны дзве помпы, якія качалі ваду. Зверху студню прыкрываў шатровы гонтавы дах на шасці слупах.

За правіянтхаўзам у паўночна-ўсходнім бастыёне, напэўна, яшчэ на першым этапе будаўніцтва цытадэлі быў змураваны парахавы склеп, ці парахоўня. Будынак памерам 16,5×12,25 локцяў (10,7×8 м)[76] і вышынёй З локці (1,9 м) быў накрыты ў розныя часы драніцамі ці гонтамі. Неабходнасць захавання пораху нават ва ўмовах варожага абстрэлу ці бамбавання абумовіла наяўнасць скляпенняў і муроў таўшчынёй 2 локці (1,3 м)[77]. На ўваходзе ў будынак віселі акаваныя дзверы, за якімі яшчэ адны — дубовыя. У сценах былі тры большыя і адно меншае акенцы, закрытыя кратамі і прызначаныя для вентыляцыі памяшкання. У 1757 г. ў склепе змясцілі 61 з паловай бочку пораху, якія перавезлі з цэйхгаўза, бо, як пісаў слуцкі камендант Ян Фрыдэрык Фогт (Jan Fryderyk Fogt), гэта было найлепшае месца для захоўвання пораху. Пазней дадалі яшчэ 22 бочкі[78].

У другой палове XVII ст. за парахавым склепам у бастыёне знаходзілася крытая гонтамі драўляная шопа з падвойнымі варотамі. У ёй быў конскі млын і трое ручных жорнаў з усім неабходным абсталяваннем. Шопа, найверагодней, прызначалася для выкарыстання ў час аблогі, калі маглі спыніць працу вадзяныя млыны на Случы. Па неабходнасці тут можна было малоць муку на хлеб ці вырабляць порах. Аднак, відаць, з-за таго, што выкарыстоўвалі гэты млын рэдка, у пачатку XVIII ст. ён быў разабраны.

Паводле інвентара 1765 г. каля ранейшага мураванага парахавога склада, магчыма, у вале, збудавалі дадатковы мураваны склеп для захоўвання пораху. Да яго вяла драўляная „шыя” з дубовымі дзвярыма, у якой былі два малыя акенцы. Уваход у сам склеп закрывалі акаваныя жалезам дзверы, а сцяна мела адно закратаванае акенца. Увесь склеп ці толькі яго „шыя” былі накрыты драніцамі.

На плане Я. Фюрстэнхофа ў паўночна-заходнім куце бастыёна паказаны будынак, пра які не згадваецца ў інвентарах. Па месцы размяшчэння можна дапусціць, што гэта збудаванне таксама мела вайсковае прызначэнне.

Уздоўж усходняй курціны месціліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Насупраць брамы ля гэтай курціны дзесьці ў канцы 1660-х — першай палове 1680-х г. быў збудаваны „вялікі дом”, ці палац. Невялікі (у параўнанні з палацам князя на Ніжнім замку), зроблены з часанага дрэва і накрыты гонтавым дахам, палац займаў, відаць, слуцкі камендант, які меў у цытадэлі сваю рэзідэнцыю. Варта падкрэсліць, што палац быў збудаваны не на галоўнай восі фартэцыі, а збоку, што істотна зніжала яго значэнне. Ён падзяляўся на тры цёплыя памяшканні з пячамі, абкладзенымі зялёнай і белай кафляй, і тры каморы. Пасярэдзіне — сенцы, да якіх знадворку вёў ганак. З сенцаў лесвіца вяла ў залу на другім паверсе. З тыльнага фасада да палаца быў прыбудаваны т. зв. алькеж[79], які быў накрыты асобным дахам і складаўся з трох частак: сенцаў, уласна алькежа і каморы (камора — з печчу). Усяго ў палацы было 16 шкляных вокнаў у свінцовай аправе (12 — у памяшканнях першага паверха, 2 — у алькежы, 2 — у зале на другім паверсе).

Паводле інвентара 1765 г., выгляд палаца быў крыху зменены, што магло стаць вынікам частковай перабудовы. Перад падвойнымі дзвярыма да сенцаў быў дабудаваны шырокі ганак на васьмі слупах з лавамі. Сярод памяшканняў палаца згадваюцца: зала, пакой з печчу, абкладзенай зялёнай кафляй, два алькежы (у адным з іх — печ, абкладзеная зялёнай кафляй), кухня і невялікая спіжарня. Частка вокнаў была закрыта жалезнымі кратамі. Справа ў тым, што з 1760 г. палац на доўгі час стаў вязніцай для літоўскага крайчага Марціна Мікалая Караля Радзівіла. У 1760 г. Міхал Казімір Рыбанька нават загадаў збудаваць вакол палаца паркан, каб забараніць якія-небудзь кантакты з крайчым[80]. У 1765 г. паркана ўжо не было. Напэўна, менавіта для крайчага да палаца ці паблізу ад яго з часанага дрэва была збудавана крытая гонтамі невялічкая каплічка.

На поўнач ад палаца, бліжэй да вала, з другой паловы XVII ст. стаяў драўляны свіран, пад ім — мураваны склеп, дзе захоўвалі прадукты. Свіран меў два акны і быў накрыты гонтавым дахам. Пазней каля яго з дыляў[81] збудавалі стайню. Пры стайні — дрывотню з часанага дрэва для дроў. Абодва будынкі былі накрыты драніцамі.

На поўдзень ад палаца ўздоўж усходняй курціны дзесьці ў XVII ст. з часанага дрэва была пабудавана афіцына[82], крытая гонтамі. Унутры яна падзялялася на пяць пакояў, у якіх стаялі дзве печы, абкладзеныя шэрай кафляй. Кожны пакой меў асобныя дзверы і па два акны. Перад афіцынай размяшчаўся сад са сцежкамі, абсаджанымі агрэстам і парэчкамі, з альтанкай, крытай гонтамі. Звонку ён быў абгароджаны напалову штыкетнікам, а напалову каламі.

Змены ў забудове, якія адбыліся ў сярэдзіне XVIII ст., сведчаць, што цытадэль паступова губляла функцыі абарончага аб’екта. У 1746 г. па загадзе Гераніма Фларыяна Радзівіла на тэрыторыі горнверка быў збудаваны т. зв. „хэцгартэн” (Hecgarten), ці звярынец[83]. У 1765 г. у ім знаходзіўся драўляны жылы будынак з часанага дрэва, свіран з акруглых брускоў, малы манеж для медзведзянят, зроблены з бярвёнаў, і вялікі манеж з часанага дрэва. Усе будынкі былі накрыты драніцамі, акрамя вялікага манежа, крытага гонтамі. Відаць, у час таго ж Гераніма Фларыяна Радзівіла на месцы шырокай эспланады з боку места быў пасаджаны сад. У прыватнасці, у 1771 г. згадваецца будынак садоўніка, што стаяў ля цытадэлі[84]. Між тым, як пісаў Міхалу Казіміру Радзівілу Рыбаньку камендант Я. Фогт, стан фартэцыі ў 1767 г. быў сумны: „У цытадэлі валы апусціліся, брама і арсенал запалі ў зямлю… Там жа будынкі, дзе Ясна Асвечаны Князь Ягамосць Крайчы жыве, патрабуюць значнага рамонту”[85].

У 1788 г. на тэрыторыі цытадэлі разгарнулася шырокая будаўнічая дзейнасць. Адных толькі парабкаў тут працавала 70 чалавек[86]. Большасць старых будынкаў знеслі, а на іх месцы паўстаў цалкам новы ансамбль. Кіраваў працай архітэктар Лявон Лютніцкі (Leon Lutnicki), якому дапамагаў камендант Міхал Мараўскі (Michał Morawski)[87]. У 1788 г. завяршылася аднаўленне брамы і была накрыта большасць будынкаў. Аднак будаўніцтва, якое працягвалася да 1790 г., так і не завяршылася, відаць, з-за смерці Караля Станіслава Радзівіла.

Дзякуючы інвентарам 1791, 1803 і 1806 г. і расійскім планам канца XVIII — пачатку ХІХ ст. можна ўявіць, як выглядала забудова цытадэлі таго часу[88]. На мосце цераз роў да брамы застаўся толькі адзін узвод. Была грунтоўна перабудавана брама, другі паверх якой набыў выгляд вежы ў форме васьмерыка. Адразу за брамай па абодва бакі стаялі дзве кардыгарды, якія мелі па два акны і адной печы, абкладзенай зялёнай кафляй. Уздоўж заходняй і ўсходняй курцін сіметрычна адна адной стаялі дзве выцягнутыя афіцыны. У кожнай было па 10 пакояў і 16 вокнаў. Да канца дабудавалі толькі паўночную афіцыну, у той час як у паўднёвай былі толькі сцены і дах. Завяршаў сіметрычную кампазіцыю пастаўлены перад усходняй курцінай па восі комплексу палац, будаўніцтва якога таксама не было скончана. Як відаць на планах, на дзядзінцы сфармаваны шырокі двор-курданер, а цытадэль пераўтворана ў рэпрэзентацыйны комплекс. Усе вышэйпералічаныя жылыя будынкі збудаваны з часанага дрэва і накрыты гонтамі, мелі падлогі і столі з тарчыц. Агулам у іх было 18 печаў, абкладзеных кафляй рознага колеру, і 48 зашклёных вокнаў.

За афіцынамі, узнятыя на слупах над зямлёю, стаялі два спіхлеры з саламянымі дахамі для захавання збожжа. Амуніцыю, што засталася ў замку, змясцілі ў коліш-нюю мураваную парахоўню ў паўночна-ўсходнім бастыёне. Для захоўвання пораху на месцы былых выцечак у паўднёвай і ўсходняй курцінах у 1788 г. былі змураваны новыя парахавыя склепы[89].

Так і не завершаны рэзідэнцыйны комплекс у Слуцку ў хуткім часе пачаў занепадаць. У канцы XVIII — першых гадах ХІХ ст. цытадэль, відаць, трапіла ў распараджэнне расійскіх вайскоўцаў. Перад мостам на равелін збудавалі з бярвёнаў простую кардыгарду, крытую драніцамі, а каля яе — шопу з бярвёнаў. У самой цытадэлі палац раскідалі, знік адзін са спіхлераў, а афіцыны, як відаць з расійскіх планаў, былі аддадзены пад склады. Надалей выкарыстоваўліся парахавыя склепы ў курцінах. Порах захоўвалі таксама і ў старой мураванай парахоўні.

З 1804 г. у пакінутай цытадэлі была заснавана фабрыка па вытворчасці салетры[90]. Ад ранейшых будынкаў захаваліся толькі брама і мураваны парахавы склеп. Паўночная кардыгарда была перароблена пад жылы будынак. У ёй было два пакоі з чатырма вокнамі. Уну-тры — дзве печы: адна, абкладзеная зялёнай кафляй, — для абагрэву, а другая — кухарская. Дзесьці паблізу ад былой кардыгарды стаяла пякарня памерам 3×2,5 сажні (5,8×4,9 м)[91], якая была збудавана, відаць, раней, бо ў 1806 г. стаяла без даху. Унутры ў ёй стаялі дзве хлебныя печы. Па-ранейшаму выкарыстоўвалася старая студня, з якой бралі ваду з дапамогаю простага жураўля. Для вырабу салетры збудавалі новыя будынкі: папялуху памерам 10×5 сажняў (19,5×9,7 м) для ссыпання попелу, шуру памерам 12×4 сажняў (23×8 м) для фармавання салетры, брасяварню памерам 4×6 сажняў (7,8×11,7 м) для захавання начыння і паветку памерам 8,5×5 сажняў (16,6×9,7 м). Усе фабрычныя будынкі мелі простую канструкцыю. Па вуглах і ў сценах ставіліся шулы, на якія зверху клаліся дубовыя брусы, ці „гзымс”, у які ўпіраліся кроквы страхі. Вільчык страхі абапіраўся на высокія брусы, пастаўленыя ў сярэдзіне будынку. Сцены былі аплецены сухім галлём і абкладзены звонку кулямі саломы. Дах накрываўся саломаю. Акрамя таго, у бастыёнах стаялі печы ці горны з катламі для вырабу салетры[92].

Вытворчасць у цытадэлі магла працягвацца толькі да вайны 1812 г., аднак цікава, што моцны пах салетры стаяў тут ажно да 1860-х г. Пры французах, якія занялі Слуцк, фартыфікацыі былі рэстаўраваны і падрыхтаваны да абароны апошні раз[93].

Заняпад

Пасля вайны 1812 г. цытадэль была закінута. Яшчэ раней, з канца XVIII ст., быў занядбаны горнверк, тэрыторыя якога выкарыстоўвалася пад сенажаць. У 1815 г. засыпалі роў вакол равеліна, аднак захаваўся мост цераз галоўны роў, за якім замест колішняй брамы стаялі простыя падвойныя вароты. На тэрыторыі самой цытадэлі засталіся толькі былыя выцечкі ў валах і парахоўня ў бастыёне — ужо без даху, акаваных жалезам дзвярэй і кратаў на вокнах[94]. Толькі пра адну закінутую парахоўню згадваецца ў інвентары Слуцка 1818 г.[95]. У 1815 і 1822 г. тэрыторыя былых умацаванняў была абмерана для вырашэння пытання далейшага яе выкарыстання. Плошча цытадэлі з валамі і равамі, паводле абмеру 1815 г., склала 3 моргі 291 прут (2,82 га)[96], паводле абмеру 1822 г. — З моргі 160 прутоў (2,51 га), а плошча горнверка — 1 морг 150 прутоў (1,07 га)[97]. У 1820-я г. закінутая цытадэль парасла хмызняком і лесам[98]. Паўз паўночную курціну між ровам цытадэлі і Случчу была пракладзена дарога у бок вёскі Ячава. У 1846 г. князь Леў (Людвіг) Пятровіч Вітгенштэйн, якому тады належаў Слуцк, прадаў горад скарбу Расійскай імперыі[99]. Пры гэтым былыя цытадэль і горнверк заставаліся ў яго ўласнасці[100]. Паводле плана 1878 г., тэрыторыя цытадэлі, дзе яшчэ захоўваліся валы і равы, па-ранейшаму не выкарыстоўвалася. Да таго часу парахоўню ў бастыёне ўжо разабралі на цэглу. На месцы горнверка быў збудаваны гаспадарчы двор князя Вітгенштэйна. Пра існаванне рэшткаў цытадэлі згадваў у 1904 г. І. Глебаў[101].

Да 1920-х г. тэрыторыю цытадэлі ўжо забудавалі. Равы засыпалі, а па валах былі пракладзены вуліцы. Камсамольскую (колішнюю Сенатарскую) вуліцу правялі па паўночнай курціне, а ад яе па заходняй і ўсходняй курцінах праклалі 1-ы і 2-і Камсамольскія завулкі. У першую пяцігодку савецкай індустрыялізацыі на месцы колішняй эспланады перад цытадэллю быў збудаваны ліцейна-механічны завод, які часткова закрануў і паўднёва-заходні бастыён цытадэлі. Большасць яе тэрыторыі заняла прыватная забудова.

Першы пасляваенны генеральны план, падрыхтаваны Г. Парсадонавым у 1948 г., прадугледжваў захаванне рэшткаў гарадскіх фартыфікацый у выглядзе шырокага паса паркаў і зялёных насаджэнняў. Тое, што засталося ад цытадэлі, пры гэтым падлягала нівеляцыі і механічнаму ўключэнню ў гэты пас. Апошняе можна патлумачыць, напэўна, недахопам ведаў пра помнік, паколькі Г. Парсадонаў даволі ўважліва ставіўся да фартыфікацыйнай спадчыны горада. Ён жа падкрэсліваў памылковасць размяшчэння ў цэнтры Слуцка прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку — ліцейна-механічнага завода, прапануючы вынесщ ix на ўскраіну горада[102]. У пазнейшых генеральных планах 1962-1963 і 1971 г. ідэя стварэння паркаў на месцы былых умацаванняў перыядычна ўваскрасала, аднак так і не была рэалізавана[103]. Між іншым, на плане 1971 г. выразна відаць рэшткі колішняй цытадэлі. Ідэя захавання фартыфікацыйнай спадчыны Слуцка жыла і пазней. У прыватнасці, існавала цікавая праектная прапанова па частковым аднаўленні ўмацаванняў цытадэлі ў выглядзе ландшафтнага помніка і стварэнні каля яе парка[104].

На жаль, да цяперашняга часу на тэрыторыі былой цытадэлі не праводзіліся ні натурныя, ні археалагічныя даследаванні. Спадзяемся, што матэрыял, пададзены ў гэтым артыкуле, паспрыяе далейшаму даследаванню і, што нашмат важней, ахове помніка. На цяперашні час рэшткі цытадэлі і культурныя напластаванні на яе тэрыторыі працягваюць разбурацца. Аднак унікальны помнік мае вялікі патэнцыял не толькі і не столькі для даследчыкаў матэрыяльнай гісторыі XVIІ-XIX ст., колькі для развіцця самога старажытнага Слуцка.


[1] Lauda albo uchwały do obrony, porządku i ozdoby miasta Słucka: Lietuvos mokslų AGADemijos biblioteka (далей LMAB). F. 9. Nr. 1873. S. 67, 78, 175-176. Копія XIX ст.: Biblioteka Muzeum im. Ks. Czartoryskich w Krakowie (далей BCzart.). Rkps 389.
[2] Ibidem. S. 123, 233, 235.
[3] B. Radziwiłł do K. Kłokockiego i W. Huryna, Królewiec, 7. VI.1659. Archiwum Głowne Akt Dawnych (далей AGAD). Archiwum Radziwiłłów (далей AR). Dz. IV., K. 50.
[4] Stanisław Niezabitowski. Dzienniki 1695-1700. Poznań, 1998. S. 105, 173, 298; Miasto Słuck do St. Niezabitowskiego. Słuck, 24. XI.1712. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 14627. Шанцамі называлі палявыя земляныя ўмацаванні сярэдніх і малых памераў.
[5] Inwętarz księstwa Słuckiego. 1600. AGAD. AR. Dz. XХV. Nr. 3828. A. 1; Kopia podania zamku Słuckiego wespoł z instrukcją Jmp kapitanowi. 1621. AR. Dz. VII. Nr. 678. A. 5.
[6] Глебов И. А. Город Слуцк. Вильна, 1904. С. 11.
[7] Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 6, ч. І. Мінск, 2001. С. 353.
[8] Глебов. С. 10.
[9] Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мінск, 1991. С. 25.
[10] Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск, 1993.  С.  577;  Архітэктура  Беларусі:  Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 447.
[11] Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: у 4 т. Т. 2: XV — сярэдзіна XVIII ст. Мінск, 2006. С. 112.
[12] Альбом малюнкаў Багуслава Радзівіла. НГАБ. Ф. 694. Воп. 1. Спр. 287. Арк. 40.
[13] Падрабязней пра гэтыя планы: Белы А. Планы гарадоў Беларусі з калекцыі Яна Георга Максымільяна фон Фюрстэнхофа. Дата доступу: 05.08.2008. Рэжым доступу: http:// autary.iig.pl/bely/www/kartahrafija/materyjaly/furstenhof. html. План А. Гофаўкса выяўлены аўтарам гэтага артыкула ў Дармштаце: Plan de la Ville, et Fortresse de Sluczk. 1731. Hessisches Staatsarchiv Darmstadt. P 2 (Kartenwerke). Sig. 67/101.
[14] Волкаў М. Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў // БГЧ. № 7. 2012. С. 34-38.
[15] Бабятынскі К. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655). Вільня — Беласток, 2011. С. 140-142.
[16] Bogusław Radziwiłł. Autobiografia. Wstęp poprzedił i opracował Tadeusz Wasilewski. Warszawa, 1979. S. 136.
[17] Popiński A. Żywot Jaśnie Oświeconego Księcia Bogusława Radziwiłła. Z rękopismów hr. T. Działyńskiego. Poznań, 1840. S. 119.
[18] Kopia podania zamku Słuckiego wespoł z instrukcją Jmp kapitanowi. 1621. А. 5.
[19] K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 23. XII. 1659, Słuck; K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 21.I.1660, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[20] Popiński. S. 119.
[21] T. Spinowski do B. Radziwiłła. 6.II.1658, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 14914.
[22] T. Spinowski  do B. Radziwiłła.   10.VI.1660,   Królewiec; 12.VII.1660, Królewiec; 23.VII.1660, Królewiec; 26.VIII.1660, Królewiec. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 14914.
[23] Wasilewski T. Budowa zamku i rezydencji Radziwiłłów w latach 1586-1654. // Podług nieba i zwyczaju polskiego. Warszawa, 1988. S. 270.
[24] W. Huryn do B. Radziwiłła. 28.VIII.1662, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 5569; K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 4.VI. 1666, Słuck; K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 5.VI.1666, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[25] Kłokocki do J. R. Fehra. 13.1.1671, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[26] Lauda. S. 24
[27] Ibidem. S. 114, 120. Тут Вінклер двойчы згадваецца пад прозвішчам Вінк (Wink).
[28] Dybaś B. Fortece Rzeczypospolitej. Studium z dziejów budowy fortyfikacji stałych w państwie polsko-litewskim w XVII wieku. Toruń, 1998. S. 109.
[29] Instrukcja Wilhelmowi Petersonowi. 8.I.1660. AGAD. AR. Dz. VII. Nr. 678. S. 15-18.
[30] W. Huryn do B. Radziwiłła. 18.V.1661, Słuck; W. Huryn do B. Radziwiłła. 18.VI.1661, Słuck; W. Huryn do B. Radziwiłła. 27.VI.1661, Słuck; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 5569.
[31] A. Schilling do B. Radziwiłła. 21.III.1662, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 14021.
[32] K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 19.I.1664, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[33] K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 9.II.1664, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[34] T. Spinowski do B. Radziwiłła. 6.II.1658, Słuck. Дрэва для палаца ў цытадэлі ляжала яшчэ ў 1662 г., пра што згадваў сам Багуслаў Радзівіл: B. Radziwiłł do W. Huryna. 7.V.1662, Pułtowsk. AGAD. AR. Dz. IV. K. 54.
[35] AGAD. AR. Dz. VII. Nr. 678. Ark. 41.
[36] K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 19.II.1662, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr.6865.
[37] W. Huryn do B. Radziwiłła. 18.VI.1661, Słuck; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 5569.
[38] K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 28.VIII.1666, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[39] Ibidem. S. 66.
[40] K. Kłokocki i W. Huryn do B. Radziwiłła. 23.XII.1659, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr.6865.
[41] W. Huryn do B. Radziwiłła. 3.ІІI.1660, Słuck; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 5569; K. Kłokocki i W. Huryn do B. Radziwiłła. 23.ІII.1660, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr.6865.
[42] Lauda. S. 255-256.
[43] W. Huryn do B. Radziwiłła. 4.XI.1660, Słuck; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 5569.
[44] K. Kłokocki do B. Radziwiłła. 19.VІII.1664, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr.6865.
[45] Ткачоў. С. 34.
[46] Jurament kommendanta w Słucku. НГАБ. Ф. 694. Воп. 1. Спр. 410. Арк. 8.
[47] Köster, Baldur. Königsberg. Architektur aus deutscher ^eit. 2000. S. 20.
[48] Popiński. S. 119.
[49] T. Spinowski do B. Radziwiłła. 6.II.1658, Słuck.
[50] Звычайная рэйнская стапа раўнялася 0,3138 м. 12 стоп складалі 1 рэйнскі прут (3,7668 м). Т. зв. дзесяцічная рэйнская стапа была вынайдзена для зручнасці вылічэння памераў фартыфікацыйных умацаванняў. У адным пруце было 10 дзесяцічных стоп. 1 дзесяцічная стапа складала, такім чынам, 0,37668 м. Freytag. S. 31.
[51] Фланк бастыёна — сумежны з курцінай бок бастыёна, на якім ставілася артылерыя для абстрэлу рова перад курцінай і суседнім бастыёнам.
[52] T. Spinowski do B. Radziwiłła. 6.II.1658, Słuck.
[53] Freytag. Taffel Num. VI zu Pag. 24.
[54] T. Spinowski do B. Radziwiłła. 6.II.1658, Słuck.
[55] Ibidem.
[56] Горнверкам называлі дадатковае абарончае ўмацаванне з двума паўбастыёнамі.
[57] Паводле чарцяжа К. Клакоцкага, шырыня вала складала 45 дзесяцічных стоп (17 м).
[58] Lauda. S. 122.
[59] Ibidem. S. 53, 207, 234.
[60] Ibidem. S. 185, 206, 240; K. Kłokockii W. Huryndo B. Radziwiłła. 1.II.1660, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[61] Апарэль, ці ўзвалок, — нахілены земляны насып для пад’ёму на валавую дарогу ці вышэйшую тэрасу.
[62] Freytag. Taffel zu Pag. 37.
[63] B. Radziwiłł do W. Huryna. 24. VII. 1661, Warszawa; B. Radziwiłł do W. Huryna. 23. IX. 1661, Brandenburg. AGAD. AR. Dz. IV. K. 50. Паводле А. Фрэйтага, адлегласць прыцэльнага стрэлу мушкета складала 60 рэйнскіх прутоў (226 м). Freytag. S. 18.
[64] Ibidem. S. 67, 123.
[65] Ibidem. S. 234.
[66] K. Kłokocki i W. Huryn do B. Radziwiłła. 7.X.1659, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865.
[67] Szczepański J. Woda a obrona miasta // Fortyfikacje Gdańska. Gdańsk, 2009. S. 131-133.
[68] Freytag. S. 15.
[69] Szylling A. L. do M. K. Radziwiłła. B. d. i b. m. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 15984/10. S. 75.
[70] Inwentarz fortec i zamków w Słucku, 1687. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3834/2. Надрукаваны ў: Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamków białoruskich. Warszawa, 1999; Rewizja miasta Słuck, 1765. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3839/a. Інвентар 1765 г. слова ў слова паўтарае: Inwentarz miasta Słuck, 1767. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3841/1.
[71] План канца XVIII — пачатку ХІХ ст. быў апублікаваны ў: Ткачоў. С. 24; іншыя два планы, фактычна копіі, апублікаваны ў: Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси второй половины XVI — первой половины ХІХ в. Минск, 2005. С. 2, 127.
[72] M. W. Aszard do St. Niezabitowskiego. 7.VII.1701, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 212.
[73] Lauda. S. 123.
[74] Königsek do H. F. Radziwiłła. 22. IX. 1748, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 7127.
[75] Спіхлер — будынак, прызначаны для захоўвання збожжа ці іншых сельскагаспадарчых прадуктаў.
[76] Локаць у сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага, паводле пастановы сойма 1766 г., складаў 0,6496 м: Скурат К. У. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз). Мінск, 1974. С. 9.
[77] Opisanie domów i placów skarbowych w mieście powiatowym Słucku. 1815. НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 7527. А. 1145аб.
[78] J. F. Fogt do H. F. Radziwiłła. 5.II.1757; J. F. Fogt do H. F. Radziwiłła. 26.II.1757. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 3815.
[79] Алькеж — дадатковае адасобленае памяшканне, якое выступала з асноўнага аб’ёму дома і выкарыстовалася ў якасці каморы, кабінета ці спальні.
[80] J. J. Berg do M. K. Radziwiłła. 5.IX.1760, Słuck; J. J. Berg do M.  K. Radziwiłła.  15.IX.1760,  Słuck; J. J.  Berg do M. K. Radziwiłła. 1.X.1760, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 564.
[81] Дыля — бервяно ці брус, расколаты ўздоўж на дзве або чатыры часткі.
[82] Афіцына — дапаможная пабудова каля палаца, куды пераносіліся службовыя памяшканні і жыллё для гасцей і слуг.
[83] Königsek do H. F. Radziwiłła. 8. VII. 1746, Słuck; Konigsek do H. F. Radziwiłła. 18. VII.1746, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 7127.
[84] Inwentarz ogólny dobr wolnych w księstwie Słuckim i Kopyl-skim sytuowanych. 1771. AGAD. AR. Dz. XХV. Nr. 3851. S. 3
[85] Punkta o fortecy słuckiey y garnizonie potrzebujące. 8. VII.1767. AGAD. AR. Dz. VII. Nr. 678. S. 23-25.
[86] Specyfikacya ludziom przy fabryce cytadelli robiącym maystrow, podmaystrow ett. 19.V.1788. AGAD. AR. Dz. VII. Nr. 678. S. 190.
[87] L. Lutnicki do K. St. Radziwiłła. 11. VII. 1790, Nieswież. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 8726; M. Morawski do K. St. Radziwiłła. 21. VIII.1790, Słuck; M. Morawski do K. St. Radziwiłła. 28. VIII.1790, Słuck. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 9993.
[88] Inwentarz mebliów i wszelkich sprzętów w ^amku i Cytadelli najdujących się. 23. VII. 1791. НГАБ. Ф. 694. В. 2. Спр. 7396. А. 22-26; Opisanie Cytadelli albo Nowego zamku. НГАБ. Ф. 694. В. 2. Спр. 7491. A. 52аб-53; Opisanie budowli, znayduiącey się w cytadelli Słuckiey. 20. XI. 1806. Lietuvos Valstybinis Istorijos Archyvas (далей LVIA). F. 1280. A. 1. B. 2102. P. 2. Копія інвентара: НГАБ. Ф. 694. В. 2. Спр. 7491. A. 16-16аб; Инвентарь или подробное описание города Слуцка, принадлежащего князю Доминику Радзивиллу, предлагаемого в казённую продажу. Б. д. LVIA. F. 1280. A. 1. B. 2102. P. 9-42v.
[89] Ibidem. S. 190.
[90] Opisanie budowli, znayduiącey się w cytadelli Słuckiey. 20. XI. 1806. P. 2.
[91] Сажань у сістэме мер ВКЛ (1766 г.) складаў 194,82 см: Скурат. С. 14.
[92] Opisanie domów i placów skarbowych w Słucku. 1815. AGAD. AR. Dz. XХV. Nr. 3857. A. 1154 адв.
[93] Василевский В. Слуцкое княжество во время князей Радзивиллов. 1867. LMAB. F. 40. Nr. 888. Sygn. 1085. P. 102-103.
[94] Opisanie domów i placów skarbowych w Słucku. 1815. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3857. S. 31.
[95] Inwentarz miasta powiatowego Słuck. 1818. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr.3858/1. S. 21.
[96] 1 прут у сістэме мер ВКЛ (1766 г.) складаў 23,73 кв. м, морг — 7100 кв. м: Скурат. С. 25, 40.
[97] Opisanie domów i placów skarbowych w miescie powiatowym Słucku. 1815.; Opisanie wolnych placów w Słucku. 1822. НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 7527. Арк. 957 адв.
[98] Статистическое описание уездов. 1826-1828. LVAB. F. 18. B. 228. P. 151v.
[99] Грыцкевіч А. П. Гісторыя куплі Слуцка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. № 4. С. 42—43.
[100] Геометрический план уездного города Слуцка с окрестностями. 26.II.1840. AGAD. F. 402. T. 452. Nr. 22; План плацев состоящих в городе на форштате Колония и Цитадели. AGAD. F. 402. T. 452. Nr. 11.
[101] Глебов. С. 23.
[102] Проект планировки и застройки г. Слуцка. Опорный план. 1948. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей БДАНТД). Ф. 3. Воп. 4. Спр. 594; Проект планировки и застройки г. Слуцка. Пояснительная записка. 1948. БДАНТД. Ф. 3. Воп. 4. Спр. 595. С. 86-87.
[103] Генеральный план г. Слуцка. Технико-экономическое обоснование. Т. 2. 1971. БДАНТД. Ф. 7. Воп. 1. Спр. 212. С. 86-87.
[104] Кузнецов Т. Т. Типология пусковых градостроительных комплексов для малых городов Белоруссии // Строительство и архитектура Белоруссии. № 3. 1986. С. 13.

Наверх

Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Ульская бітва 1564 г. у помніках лацінамоўнай літаратуры Вялікага Княства Літоўскага

2 лютага, 2011 |


Адным з самых яркіх эпізодаў пачатковага перыяду Лівонскай (Інфлянцкай) вайны (1558–1882) стала бітва на Уле, або Чашніцкая бітва (26.01.1564), у якой войска Вялікага Княства Літоўскага нанесла паразу 24-тысячнай арміі маскоўскага ваяводы Пятра Шуйскага, што меў намер злучыцца каля Оршы з 50-тысячным войскам братоў Сярэбраных. Гэтая славутая перамога прыцягнула да сябе ўвагу як айчынных, так і замежных літаратараў.

На пачатку 60-х г. XVI ст. пры двары віленскага кашталяна Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча ў яго радавым маёнтку Заблудаве жыў і працаваў высокаадукаваны нямецкі гуманіст, філолаг-класік Іаган Мюліус. Ён паходзіў з мястэчка Лібенродэ ў Цюрынгіі, а ў двор Грыгорыя Хадкевіча прыбыў у якасці хатняга настаўніка сыноў магната– Аляксандра і Андрэя Хадкевічаў. У 1564 г. у Вене ў друкарні Міхаэля Цымермана выйшаў з друку зборнік Іагана Мюліуса пад назваю “Divina gratia imperante Sigismundo Augusto <…> victoria de Moschis reportata a magnifico Domino Gregorio Chоdcievitio…” (“Перамога над маскоўцамі, здабытая з ласкі Божай у часы праўлення Жыгімонта Аўгуста яснавяльможным панам Грыгорыем Хадкевічам…”). Цэнтральную частку выдання складае аднайменны эпінікій (верш на перамогу) – 110 радкоў дактылічнага гекзаметра. Акрамя таго, у склад зборніка ўвайшла эпіграма “Ad bellicosam Lithuaniae gentem de Moschis” (“Да ваяўнічага народа Літвы, які ваюе з маскоўцамі”) (згодна з субскрыпцыяй, яна была напісана ў Вільні ў 1563 г.), ліст Грыгорыя Хадкевіча да сыноў Андрэя і Аляксандра, а таксама некалькі элегічных вершаў: “Ad magnificum D. Georgium Chodcievitium legatione Moschouitica perfunctum” (“Да яснавяльможнага П[ана] Георгія[1] Хадкевіча, які кіраваў маскоўскім пасольствам”), “Ad magnificum D. Ioannem Chodcie-vitium, Samogithiae praesidem” (“Да яснавяльможнага П[ана] Яна Хадкевіча, адміністратара Жамойці”), а таксама “Ad magnificum D. Philonem Cmitham strenuum et bellicosum equitem” (“Да яснавяльможнага П[ана] Філона Кміты, адважнага і ваяўнічага рыцара”).

Улітаратурных адносінах найбольшую цікавасць уяўляе эпінікій “Перамога над маскоўцамі”. Польскі вучоны Юльюш Новак-Длужэўскі лічыць, што ў гэтым творы ўслаўляецца перамога, здабытая войскам Грыгорыя Хадкевіча 7 лютага 1564 г. у бітве з войскам маскоўскага князя Сярэбранага пад Оршай[2]; да гэтага ж меркавання далучаецца С. Кавалёў[3]. Аднак падобная інтэрпрэтацыя не знаходзіць пацвярджэння ў тэксце твораў, уключаных у склад зборніка І. Мюліуса. Са зместу ліста Г. Хадкевіча, апублікаванага разам з эпінікіем, вынікае, што размова ў ім ідзе менавіта пра бітву пад Улай (пры Чашніках), якая адбылася 26 студзеня 1564 г. Такой жа думкі прытрымліваюцца і літоўскія даследчыкі Э. Ульчынайтэ і А. Ёвайша[4]. Як і эпінікій Мікалая Гусоўскага “Пра перамогу над туркамі”, прысвечаны перамозе пад Церабойляй у 1524 г., эпінікій І. Мюліуса быў напісаны па гарачых слядах падзей.

Магчыма, Ю. Новака-Длужэўскага, які вырашыў, што тут ідзе размова пра нейкую іншую бітву, увяла ў зман адсутнасць у паэтычным тэксце ў якасці ўдзельніка Ульскай бітвы гетмана Мікалая Радзівіла. Аднак тлумачэнне і гэтай акалічнасці даецца ўлісце Г. Хадкевіча. Аўтар паведамляе, што войска ВКЛ, якое рушыла 26 студзеня пад яго камандаваннем да месца бітвы, прабіралася вузкімі шляхамі па лясных дарогах. Маскоўцы паўсюдна чынілі перашкоды, кпілі з вайскоўцаў Хадкевіча ізаймалі самыя лепшыя пазіцыі. Хадкевіч мусіў нават крыху адкінуць маскоўцаў (“Moschos undique obstantes aliquantulum repuli[5]) для таго, каб вызваліць месца для дыспазіцыі свайму войску. Далей Хадкевіч піша: Acie itaque iam instructa, magnam esse hostium multitudinem animaduerti, contra quos vel cum reliquis copiis optassem adfuisse totius exercitus gubernatorem Nicolaum Radiuilum Troccensem Palatinum, qui Lithuaniae robur secum habebat. Verum cum non ita statim ad nos advolare propter magna in syluis impedimenta eumposse sentirem, paucis pro tempore militemhortatus, omnes ad pugnam incitatos produxi(“Выставіўшы войска ў баявымпарадку, я заўважыў, што колькасць ворагаў надзвычай вялікая, і хацеў, каб супраць іх з астатнімі сіламі выступіў таксама гетман цэлага войска Мікалай Радзівіл,ваявода Троцкі, які меў з сабою вялікую літоўскую раць. Аднак калі я зразумеў, што ён не зможа так хутка прыбыць да нас з-за вялікай колькасці перашкод у лесе, то адпаведна з часам звярнуўся з кароткім словам да войска, узрушыў усіх і павёў у бітву”[6]).Такім чынам, ліст Хадкевіча, апублікаваны І. Мюліусам, пацвярджае дадзеныя гістарычныхкрыніц, што гетман Радзівіл не адыграў галоўнай ролі ўУльскай бітве. Пра гэта, прынамсі,піша Андрэй Янушкевіч уманаграфіі “Вялікае Княства Літоўскае іІнфлянцкая вайна 1558–1570г.”[7].Са зместу эпінікія І. Мюліуса і ліста Г. Хадкевіча вынікае, што на чале войска, якое здабыло перамогу на чашніцкіх палях, стаяў гетман Грыгорый Хадкевіч.

Вось чаму “Ласка Божая…” адкрываецца ўрачыcтай прэзентацыяй правадыра войска:

At tibi GREGORIO generosi Martis alumno

Inclyta CHODCONUM soboles, ac nobile germen,

Magnanimi titulos victoris grator abunde,

Atque tua in bello miror sat fortia facta[8].

Цябе, ГРЫГОРЫЯ, выхаванца радавітага Марса, о знакаміты прадстаўнік і знатны нашчадак ХАДКЕВІЧАЎ, я шчыра віншую са славаю мужнага пераможцы і дзіўлюся з тваіх такіх велічных спраў у вайне.

Аўтар падкрэслівае колькасную перавагу ворага: “Millibus hinc multis Litavum properanter ad arva / Moschi-cus accurrit variis exercitus armis” [9](“Шматтысячнае маскоўскае войска з рознай зброяй імкліва накіроўваецца ў землі ліцвінаў”). Ніжэй паэт нават назаве канкрэтную лічбу: “Millia namque simul viginti quinque fuerunt” [10](“Іхбыло [ўсіх] разам дваццаць пяць тысяч”). Але правадыр войска Хадкевіч дае нападнікам рашучы адпор: “His se Gregorius venientibus agmine longo / Fortiter opposuit parvo cum milite pugnax” [11](“Ваяўнічы Грыгорый мужна супрацьстаіць доўгаму шэрагу [ворагаў], якія да яго набліжаюцца, з невялікай колькасцю войска”).

Грыгорый Хадкевіч паказаны як вопытны ваенны камандзір і мудры правадыр войска, у якім – мужныя героі з ліку айчыннай арыстакратыі:

Quem penes in medio volitare Georgius audet

TYSCEVUS, pugnasque ciens exuscitat iras.

BURCULABAS iuxta properat vectusque caballo

Corsacos decorat, fulgenti et casside BACA,

Ductorem equitum, generosaque fulmina belli.NICOLEOS laeva ingreditur de parte Sapiha.A dextra veniunt acer ROMANUS in armis,Vivida Romanus SENDUSCAE gloria stirpis,BOGDAnusque gravem quatiens Solomirius hastam[12].

Разам з ім у цэнтры прагне ісці ў наступ Георгій ТЫШКЕВІЧ; уздымаючы на бітву, ён абуджае [у ваярах] гнеў. Побач, асядлаўшы каня, спяшаецца [у бітву] БАРКУЛАБ, краса Корсакаў, а таксама БАКА ў бліскучым шлеме, правадыр вершнікаў, – высакародныя героі вайны. З левага флангу ідзе ў наступ МІКАЛАЙ Сапега, з правага ідуць з войскамі суровы РАМАН – сапраўдны рымлянін – слава роду САНГУШКАЎ, а таксама БАГДАн Саламярэцкі, які ўздымае цяжкую дзіду.

Іаган Мюліус беспамылкова вызначыў тых асоб, якія былі вартыя ўслаўлення ва ўрачыстых гекзаметрах. Паказальна, што амаль праз 70 гадоў пасля апісаных падзей Мялецій Сматрыцкі ў “Верыфікацыі” менавіта Рамана Сангушку і Грыгорыя Хадкевіча, побач з Канстанцінам Астрожскім, “мужоў светлай памяці і невыказальнай у словах мужнасці”, называў “трыма найсмялейшымі рускімі Геркулесамі, Ганібаламі і Сцыпіёнамі”[13].

Пасля 1564г. чашніцкі рэгіён працягваў заставацца стратэгічна важнай тэрыторыяй як для Вялікага Княства Літоўскага, так і для Маскоўскага княства. Яшчэ ў 1563 г. па загадзе Жыгімонта Аўгуста на мысе пры зліцці рэк Дзвіна і Ула было распачата будаўніцтва Ульскага замка. Аднак праца так іне была завершана зпрычыны нечаканага нападу расійскіх войскаў:маскоўцызнішчылі недабудаванызамак іпа загадзе Івана IVсамі пачалі ўзводзіць умацаванні на здабытай пляцоўцы[14]. У пачатку 1568 г. Улу асаджала войска пад камандаваннем Яна Хадкевіча, але на гэты раз дасягнуць поспеху ліцвінам не ўдалося. На гэтую падзею адрэагаваў доктар абодвух праў, ураджэнец Алканізы Пётр Раізій. З 1552 г. ён стала пасяліўся ў Вільні, робячы тут духоўную і юрыдычую кар’еру. Пяру гэтага вельмі папулярнага ў свой час паэта належыць шэраг твораў, прысвечаных найбуйнейшым магнатам краіны, у тым ліку – Яну Геранімавічу Хадкевічу. Сярод іншых твораў, адрасаваных магнату, Пётр Раізій напісаў чатыры эпіграмы, у якіх сам тапонім Ула робіцца сродкам стварэння версіфікацыйных каламбурных вынаходніцтваў за кошт абыгрывання сугучча з лацінскім займеннікам ulla (‘нейкая’). Вось адна з гэтых эпіграм:

Ulam non ullam Lituania debuit armis

Efficere, ulla tamen non minus Ula manet.

Vires, quae fuerant magnae, discordia fecit

Parvas; haec causa est, Ula quod ulla manet[15].

Літва павінна была здабыць зброяй не нейкую там Улу, аднак жа Ула застаецца гэткай самай “нейкай”. Нязгода робіць мізэрнымі тыя сілы, якія былі вялікімі; у гэтым – прычына таго, чаму Ула застаецца “нейкай”.

Адсутнасць адзінства ў войску ВКЛ – цэнтральная тэма і іншых трох “ульскіх” эпіграм Пятра Раізія. А калі б, падкрэслівае паэт, стан ліцвінаў быў у згодзе, “ullam iam nullus Moschus haberet Ulam”[16](‘тады ўжо ніякі масковец не авалодаў бы Улай?’).

Яшчэ да сканчэння Лівонскай вайны Ульская бітва пачала ўспрымацца ў літаратурным дыскурсе Вялікага Княства Літоўскага як векапомная падзея, якая заслугоўвае таго, каб застацца ў памяці нашчадкаў. У 1580 г. у Падуі выйшаў з друку “Panegyricus in excidium Polocense”(“Панегірык на ўзяцце Полацка”) віленскага паэта Базыля Гіяцынта. У гэтым паэтычным творы распавядаецца пра адваяванне Полацка летам 1579 г.

З самага пачатку аўтар дэманструе сваю настроенасць на гуллівы лад, на крытычнае пераасэнсаванне канонаў гераічнай паэзіі. Як вынікае з нешматлікіх біяграфічных звестак,  Базыль Гіяцынт вучыўся ў Падуі, дзе прыкладна ў гэты ж час выкладаў паэтыку Франчэска Рабартэла. Вучнем апошняга быў і славуты польскі паэт XVI ст. Ян Каханоўскі, які ў ранні (лацінамоўны) перыяд творчасці стварыў дастаткова вялікую колькасць панегірычных вершаў на лаціне, пазней жа праславіўся сваімі польскамоўнымі творамі, перадусім жартаўлівымі “Фрашкамі”. Магчыма, аўтар “Панегірыка на ўзяцце Полацка” вырашыў дасягнуць мастацкай арыгінальнасці шляхам спалучэння панегірызму, узнёсласці з ключавым для паэтычнай школы Рабартэла прыёмам – іроніяй. Гэтае імкненне заўважнае на працягу ўсяго твора.

Так, напрыклад, у паэме прысутнічае эпізод з апісаннем сяброўскай вячэры ў стане войска караля Стэфана, якая папярэднічала бітве за Полацк. Паэт, не называючы імёнаў яе ўдзельнікаў, як быццам бы канспектыўна натуе пачутыя ім гісторыі:

Hic narrat decies octo sub moenibus Orsae

Millia qua ratione suo uictore parente

Caesa virum fuerant, proprio ter denaque ductis

Vt fuerint superata suo, Magnumque Suiscum

Demissum nigras memorat Phlegetontis ad umbras

Nec reticent clari (qua laus sua) funera Tauri.

Ille fera quantum ualeat ui in maenibus hostis

Tutandis, pressae quondam infoeliciter Vlae

Monstrat ab exemplo, prodit Starodubus ab isto

In medium, laudatur Constantinus et alter

Victor, et excisor populi Tarnouius heros

Commemorant alii Vitoldi insignia gesta,

Olgerdumque alii laudant, aliique Iagellum[17].

Першы распавядае, як пад мурамі Оршы яго бацькам-пераможцам былі разбіты 80 тысяч мужоў, прычым яны былі адолены з трыма тысячамі падначаленых яму [вайскоўцаў]; успамінае, як ён адправіў вялікага Шуйскага ў чорны змрок Флегетонта. Ён не прамаўчыць іпра пагібель славутага Тарваста (асобная гісторыя). Другі на прыкладзе Улы, ганебна прыгнечанай калісьці, паказвае, наколькі мацнейшай была [гэтая] звяруга ва ўмацаваных варожых мурах. У трэцягаў цэнтры ўвагі – Старадуб; ухваляецца Канстанцін і другі пераможца, а таксама пагроза для ворагаў герой Тарноўскі. Адны ўспамінаюць слаўныя подзвігі Вітаўта, другія хваляць Альгерда, трэція – Ягайлу.

Як бачым, перамога ў бітве пад Улай і гібель ваяводы Пятра Шуйскага прыгадваецца на пачатку ўадным кантэксце з успамінам пра перамогу пад Оршай у 1514 г., а таксама пра паспяховую аблогу і захоп Тарваста (цяпер – Тарвасту ў Эстоніі) войскамі Мікалая Радзівіла Рудога ў 1561 г.

Чашніцкая бітва набывае значэнне мастацкага сімвала і ў гераічнай эпапеі Яна Радвана “Radivilias sive De vita et rebus praeclarissime gestis, immortalis memoriae, illustrissimi principis Nicolai Radivili” (“Радзівіліяда, або Пра жыццё і подзвігі бессмяротнай памяці, учыненыя з найвялікшай славай, найсвятлейшага князя Мікалая Радзівіла”), якая ўбачыла свет у складзе кнігі, выпушчанай віленскай друкарняй Яна Карцана ў 1592 г. Яшчэ ў экспазіцыі паэмы, у межах традыцыйнай інвакацыі (звароту да Муз), аўтар фармулюе сваюпросьбу аб дапамозе ў справе ўзвелічэння подзвігаў гетмана Мікалая Радзівіла Рудога наступным чынам:

О Каліопа з Эратай, да нас павярніцеся тварам,

Слаўце шматгучна цяпер ваяводы літоўскага подзвіг,

Ззяе ён славай да неба: герой той і ў міры, і з Марсам

Дбаў пра айчыну сваю; прыгадайце яшчэ навальніцу,

Што праз шматводную Улу па землях Іванска ляцела

[Радзівіліяда І, 22–26][18].

Згодна з традыцыямі эпічнай паэзіі, галоўнай задачай Яна Радвана было не столькі апісаць саму бітву, колькі ўславіць галоўнага пераможцу ў ёй, натхняльніка войска, які ў межах эпічнага аповеду становіцца дасканалымі героем (heros perfectus), паводле Сарбеўскага. Калі ў Іагана Мюліуса гэта Грыгорый Хадкевіч, то ў Яна Радвана – Мікалай Радзівіл.

Гетман войскаў Вялікага Княства Літоўскага выступае яскравым антыподам маскоўскаму валадару Івану Жахліваму. Калі ў першай кнізе “Радзівіліяды” распавядаецца пра гады вучобы Мікалая Радзівіла (прычым роля духоўнага натхняльніка прыпісваецца антычнаму песняру Мусэю), то другая кніга паэмы адкрываецца разгорнутай прэзентацыяй Івана IV. Паэт не шкадуе пеяратыўных эпітэтаў і метафар для характарыстыкі маскоўскага цара, які паказаны жорсткім разбуральнікам і забойцам не толькі для суседніх народаў, але і ў адносінах да сваіх уласных падданых. На думку Яна Радвана, Іван Жахлівы пераўзышоў жорсткасцю душы ўсіх тыранаў былых часоў. Паэт з жахлівым натуралізмам выяўляе разнастайныя спосабы катавання, да якіх звяртаўся маскоўскі цар, бясконцыя бедствы, якія ён прыносіў як свайму, так і суседнім народам:

Што я магу прыгадаць? Нечуваныя зверствы тырана?

Як мардаваў грамадзян і саноўнікаў першых сената?

Мноства распусных піроў, гранне трубаў, крывавыя стравы?

Што ж?.. Гарады без людзей, без аратага плодныя нівы,

Край неаглядны, які апусцеў ад бясконцых забойстваў?

Трупы на брамах сядзіб? Ён, шалёны, на звязаных бэльках

Мёртвых, забітых людзей пры ўваходах развешваў…

Дык гэтай

Дзікай задумай сваёй ён тыранаў усіх пераплюнуў

[Радзівіліяда ІІ, 23–30].

Апошні фрагмент даволі дакладна суадносіцца з гісторыяй, пераказанай Мікалаем Кастамаравым у ягонай “Рускай гісторыі”. Адзначыўшы той факт, што Іван Жахлівы выкрадаў прыгожых замужніх жанчын, забаўляўся з імі, а потым забіваў іх, гісторык прыводзіць прыклады: “Ходил в его время рассказ, что у одного дьяка <…> он таким образом отнял жену, потом вероятно, узнавши, что муж изъявлял за это свое неудовольствие, приказал повесить изнасилованную жену над порогом его дома и оставить труп в таком положении две недели; а у другого дьяка была повешена жена по царскому приказу над его обеденным столом”[19].

Наогул, трэба адзначыць, што Ян Радван вельмі добра абазнаны ў падзеях палітычнай гісторыі памежнага паміж Масковіяй і ВКЛ рэгіёна. Вядомы літоўскі літаратуразнавец Сігітас Нарбутас, аўтар некалькіх кніг, прысвечаных “Радзівіліядзе”, перакладчык паэмы на літоўскую мову, выявіў цесную фактаграфічную еднасць “Радзівіліяды” і “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага[20]. Заўважым, дарэчы, што сам аўтар “Хронікі” яшчэ раней уславіў перамогу 1564 г. у вершах: яго пяру належыць паэма на польскай мове “Пра паразу 30 000 маскоўцаў… над ракой Улай” (рукапіс гэтага неапублікаванага твора захоўваецца ў Пушкінскім Доме[21]). І ў першую чаргу сюжэтная блізкасць “Хронікі” Стрыйкоўскага і “Радзівіліяды” Радвана выяўляецца ў апісанні Ульскай бітвы. Так, у гістарыяграфічных крыніцах пададзена даволі разнастайная інфармацыя пра тое, дзе ж менавіта адбылася сутычка паміж войскам Шуйскага і войскам Радзівіла ды Хадкевіча[22]. Напрыклад, згодна з “Гісторыяй” Карамзіна, Мікалай Радзівіл “близ Орши, в местах лесных, тесных, напал на россиян”[23]. У сувязі з названай бітвай звычайна згадваюцца рака Ула або мястэчка Чашнікі, адкуль і паходзяць два вядомыя ў гістарыяграфіі варыянты назвы гэтай баталіі (Ульская або Чашніцкая бітва). Аднак толькі Мацей Стрыйкоўскі паведамляе наступнае:

“Położył się tedy obozem Srebrny dwie mili od Orszej nad rzeką Kropiwną, a Sojski na Czasznickich polach w sielisku Iwańskim Burkołabowim”[24]. Назва Іванск сустракаецца ў “Радзівіліядзе” двойчы: Ян Радван яшчэ ў экспазіцыі паэмы прыгадвае пераможную славу, якая праляцела “per Evanscia rura” (“па землях Іванска”, Радзівіліяда I, 26), а ніжэй пры непасрэдным апісанні Ульскай бітвы адзначае: “Hac pugnata tenus sub Evansci limite bella” (“Да яе [г. зн. ночы. – Ж. Н.-К.] доўжылася бітва ў раёне Іванска”; Радзівіліяда III, 594). У гэтым месцы тэкст арыгінала суправаджае глоса: “In campo Iuanscio nunc ingens aceruus ossium humanorum” (“На землях Іванска і цяпер [можна знайсці] вялізную колькасць чалавечых касцей”).

Калі мастацкая прэзентацыя Івана Жахлівага адрозніваецца імкненнем да гіпертрафіраванай дээстэтызацыі, то іншыя маскоўскія дваране выяўляюцца ў “Радзівіліядзе” зусім інакш. Ян Радван нідзе не супрацьпастаўляе гетману Радзівілу ваяводу Пятра Шуйскага, хоць менавіта апошні (а не Іван Жахлівы) быў рэальным правадыром маскоўскага войска ў Чашніцкай бітве. Гаворачы пра тое, што Пётр Шуйскі “illustri ferrugine clarus” (“вылучаўся выдатным рудым колерам”) [Радзівіліяда II, 787], Ян Радван, хутчэй за ўсё, мае на ўвазе колер валасоў. Гэта адначасова сродак і супастаўлення, і супрацьпастаўлення Шуйскага з галоўным героем паэмы – рудавалосым гетманам Мікалаем Радзівілам. Адносіны Яна Радвана да Пятра Шуйскага неадназначныя: паэт паважае яго за ваенныя заслугі, аднак з вялікай доляй іроніі апісвае ягоныя ўцёкі пасля паразы ў Чашніцкай бітве; яркімі фарбамі малюе этыкетную ў літаратурных адносінах сцэну забойства ваяводы адным з полацкіх сялян-лесарубаў, але глыбока лірычна, з выкарыстаннем вобразнага арсенала паэзіі Авідзія, выяўляе ягоны адыход з жыцця.

Сігітас Нарбутас лічыць пацыфісцкі настрой вызначальнай рысай мастацкай спецыфікі “Радзівіліяды”[25]. Так, легендарны пясняр Мусэй, выхавацель маладога Мікалая Радзівіла, не забываецца пажадаць свайму вучню:

Пільна не пніся, не лезь на вяршыні напышлівай славы:

Міру больш прагна жадай, чым трыумфаў любой перамогі

[Радзівіліяда І, 360–361].

У канцы першай кнігі паэт дэкларуе немагчымасць прыпадобніць свайго героя да ваенных правадыроў былых часоў, бо апошнія не здабывалі “nullos de pace triumphos”(“ніякіх перамог мірным шляхам”), а гетману Радзівілу гэта ўдалося: злітаваўшыся з ворага, ён пераканаў лівонцаў на чале з магістрам Вільгельмам Фюрстэнбергам падпарадкавацца ўладзе Жыгімонта ІІ Аўгуста і такім чынам захаваць жыццё сабе і сваім блізкім. У гэтых эпізодах закладзена антытэтычнае супастаўленне гетмана Радзівіла з царом Іванам Васільевічам. Супрацьлеглы бок гэтага супастаўлення (г. зн. неўтаймаваную прагу маскоўскага цара да ваеннай агрэсіі) паэт раскрывае ў другой кнізе. Ян Радван распавядае, што напярэдадні Чашніцкай бітвы ў душы Івана Жахлівага “insania Martis inarsit” (“разгарэлася шаленства Марса”; Радзівіліяда II, 744). Імкненне маскоўскага цара да вайны паэт выяўляе як сапраўднае вар’яцтва:

“Войнаў, – раве, –патрабую!” – аж крык па палацы нясецца;

Спаць перастаў, ды адно ўсё забойствамі, бітвамі трызніць,

Зыркае дзіка вачыма, крывёю налітымі, гнеўна,

Аж задыхаецца сам, калі мусіць марудзіць з вайною

[Радзівіліяда II, 745–748].

Галоўнае злачынства Івана Жахлівага, вынік яго сувязі з інфернальнымі сіламі (фурыямі) – імкненне да бясконцых захопніцкіх войнаў. Паэт-гуманіст з жахам ацэньвае шматлікасць ваенных ахвяр як з аднаго, так і з другога боку. Ён шчыра аплаквае маскоўскіх ратнікаў, якія палеглі на чашніцкіх палях, – Іосіфа Фёдаравіча Быкоўскага, Давіда Скунтарава, братоў Івана і Сямёна Палецкіх, Мікіту Раманавіча Адоеўскага, Сілу і Мікіту Кунтаровічаў ды іншых. Напрыканцы гэтага скрушнага пераліку аўтар з жалем падсумоўвае:

Так загадалі багі. Вам бацькі не закрылі гаротна

Згаслых вачэй у вялікай тузе ды ў страшэннай жалобе;

Горкія слёзы з вачэй вашых дзетак не пырснуць

над вамі… [Радзівіліяда III, 539–541].

У апісанні Чашніцкай бітвы дый іншых баталій Ян Радван імкнецца падкрэсліць неаднароднасць (а значыць, дрэнную арганізацыю) маскоўскага войска. Грамадзян суседняй дзяржавы аўтар “Радзівіліяды” не ўспрымае як адзіны народ: ідэнтыфікацыйны тэрмін Moschi (‘маскоўцы’) у паэме трэба ўспрымаць як палітонім. Ян Радван час ад часу прыгадвае назвы разнастайных плямёнаў (часцейза ўсё – мардву), прадстаўнікі якіх уваходзілі ў склад войска Івана Жахлівага. Абяцаючы каралю Жыгімонту ІІ Аўгусту ўславіць ягонае імя шматлікімі перамогамі, Мікалай Радзівіл у сваёй прамове стварае своеасаблівы рэестр гэтых плямёнаў:

Вось на вачах у цябе ваяры пераможаных рацяў

Пройдуць даўжэзнай чаргой, непадобныя зброяй і мовай:

Племя казанцаў і пераяслаўцаў, пазбаўленых зброі,

Дужых разанцаў і мурамцаў, моцна пускаючых стрэлы;

З імі – растоўцы, свавольныя цверцы, сяверцы таксама,

Строй астраханскіх мужоў, што аж дыхаюць сілай; з ускрайкаў

Людзі – яны ад Дзвіны да халоднага мора вандруюць, –

Словам, вялікіх народаў і іх ваяводаў шарэнгі!

[Радзівіліяда I, 507–514].

Варта адзначыць, што традыцыйны для гераічнага эпасу рэестр войскаў Ян Радван адмыслова арганізуе ў кам-пазіцыйным плане. Калі пералік войска ВКЛ паэт змяш-чае ў апошняй, чацвёртай, кнізе “Радзівіліяды”, то вышэй прыведзены рэестр маскоўскага войска – у першай кнізе. Хутчэй за ўсё, такім чынам аўтар на самым пачатку твора фармуе ў чытача ўяўленне пра маскоўцаў як разрознены, “рассеяны” народ. Успомнім, што адпаведнае этымалагічнае тлумачэнне назвы Russia (Rosseja) даецца ў трактаце Сігізмунда Герберштайна “Rerum Moscovitarum commentarius”: маскавіты, на думку аўстрыйскага дыпламата, “asserentes Rossejam antiquitus appellatam, quasi gentem dispersam, seu disseminatam: id quod nomen ipsum indicat, Rosseja etenim, Rutenorum linguā, disseminatio, seu dispersio interpretatur” («заяўляюць, што “Расея” – гэта старажытная назва, як бы “раскіданы” або “рассеяны” народ; гэта і ёсць тое, што азначае сама тая назва, бо слова “Расея” з мовы русінаў перакладаецца як “рассейванне” або “распырскванне”»)[26]. Аднак у Яна Радвана ўяўленне пра “рассеянасць” жыхароў Масковіі напоўнена палітычным сэнсам. Менавіта пра гэта пісаў і С. М. Салаўёў: “Во внешнем отношении земля была собрана, государство сплочено, но сознание о внутренней, нравственной связи человека с обществом было крайне слабо; в нравственном отношении и в начале XVII века русский человек продолжал жить особе, как физически жили отдельные роды в IX веке”[27].

У той самы час Ян Радван імкнецца падкрэсліць злучанасць войска Мікалая Радзівіла, аб’яднанага высакароднай мэтай – вызваліць народы ад лютага тырана. Апісваючы шлях войска ВКЛ, якое мусіла прабірацца ляснымі сцяжынамі, паэт уводзіць міфалагічны план, які дапамагае сфармаваць уяўленне пра радаснае і светлае пачуццё, якое напаўняла душы ваяроў:

Німфы, багіні лясоў, пачынаюць збірацца імкліва.

Што за прывабнасць у іх! Бездарожжам бягуць Рубаніды

Проста праз самы гушчар і глядзяць у вялікім здзіўленні. <…>

Сочаць цікаўныя панны, бо бачаць вялікае дзіва,

Прагна глядзяць на чужынцаў, узрушаных радасна.

Толькі Самым прывабным здаваўся дрыядам ды ўсім арыядам

Мужны ваяр Радзівіл, быццам ён быў у свеце адзіны

[Радзівіліяда ІІІ, 211–217].

У ноч перад бітвай правадыр войска атрымлівае добрае прадвесце. У сне да яго з’яўляецца Вітаўт Кейстутавіч. Вялікі князь прадказвае прыход новага караля (Стэфана Баторыя), які пашырыць межы дзяржавы “ад Балтыкі аж да Эўксінскага Понта”, а таксама ў пазітыўным рэчышчы абмалёўвае найбліжэйшыя перспектывы:

Заўтрашні дзень мае ўбачыць на полі пагібель

маскоўцаў. О як жа будуць тады спачываць мае косці прыемна!

Подзвігі вашы цяпер маю славу былую адродзяць,

Душы герояў пацешаць і продкаў хвалу узвялічаць

[Радзівіліяда ІІІ, 295–298].

Як Ягайла ў “Прускай вайне” (1516) Яна Вісліцкага, так і Мікалай Радзівіл у “Радзівіліядзе” – Боскі абраннік. Перад самым пачаткам Ульскай бітвы ён атрым-лівае шчаслівы знак: калі прывялі схопленага шпіёна маскоўцаў, конь гетмана схапіў яго зубамі за валасы і, заіржаўшы, падкінуў у паветра, быццам мяч [Радзівіліяда III, 223–231]. Гучны заклік правадыра ўздымае войска на бітву:

Вось жа ён вораг, смялей! Зараз, зараз той час, да якога

Гэтак імкнуліся вы ды прасілі ў малітвах; дык Марса

Слаўце правіцай, не вуснамі! Гэй, памагай, сіла продкаў!

Мілую ўспомнім Айчыну, сыноў і пяшчотную жонку!

Вось поле нашае славы, адно тут патрэбна – адвага!

[Радзівіліяда III, 326–330].

Рэакцыя ратнікаў на гэты заклік апісана, бясспрэчна, рукою таленавітага вучня Вергілія:

Гэтак сказаў Радзівіл. Вось сугучным ды радасным спевам

Трубы гучаць пачалі, да нябёсаў панеслася гранне,

Тут жа крылатае войска ўзнялося імкліва на бітву

[Радзівіліяда III, 331–333].

Такім чынам, многія аўтары лацінамоўных ліра-эпічных твораў XVI ст. паказвалі перамогу пад Улай знакавай і доўгачаканай падзеяй, якая абвергла ўяўленне пра непераможнасць войска маскоўскага тырана Івана Жахлівага і дазволіла па-новаму ацаніць перспектывы цэлай ваеннай кампаніі. Падобныя ацэнкі паэтаў-эпікаў сугучныя з меркаваннямі сучасных гісторыкаў. Так, на думку Г. Сагановіча, “перамога над Улаю сарвала буйную наступальную аперацыю цара, і пасля яе ваенныя дзеянні набылі ў асноўным лакальны характар”[28].

Прапаную чытачам “Беларускага Гістарычнага Агляду” ліст Грыгорыя Хадкевіча да сыноў, змешчаны ў вышэй згаданым выданні Іагана Мюліуса, а таксама фрагмент з “Радзівіліяды” Яна Радвана з апісаннем Чашніцкай бітвы ў нашым перакладзе з лацінскай мовы.


[1] Лацінская форма імя Georgius паслядоўна перадаецца як Георгій, хоць беларускім адпаведнікам можа быць як Георгій, так і Юрый. У прыватнасці, брат Грыгорыя Хадкевіча, які ўзначальваў пасольства да Івана Жахлівага (канец 1563 – пачатак 1564 г.), у беларускіх крыніцах называецца Юрыем.
[2] Nowak-Dłużewski J. Okolicznościowa poezja polityczna w Polsce: Czasy Zygmuntowskie. Warszawa: Instytut wydawniczy “Pax”, 1966. S. 206.
[3] Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія. Мінск: Кнігазбор, 2010. C. 109.
[4] Ulčinaite E., Jovaišas А. Lietuvių literatūros istorija: XIII–XVIII amžius. Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos Institutas, 2003. С. 138.
[5] Mylius, I. Divina gratia imperante Sigismundo Augusto Polonorum rege potentissimo, Magno Lithuaniae Duce etc. Victoria de Moschis reportata a Magnifico Domino Gregorio Chodcieuitio Castel lano Vilnensi, Capitaneo Grodnensi, stipendiarii militis supremo gubernatore. <…> Authore Ioanne Mylio Libenrodensi. Viennae Austriae ex officinal Michaelis Zimmermani, 1564. Р. 10 n.n.
[6] Тут і далей пераклад з лацінскай мовы зроблены аўтарам артыкула.
[7] Янушкевіч А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558–1570 гг.: манаграфія. Мінск: Медисонт, 2007. С. 83
[8] Mylius, I. Divina gratia… P. 3 n.n.
[9] Idem. P. 4 n.n.
[10] Idem. P. 5 n.n.
[11] Idem. P. 4 n.n.
[12] Mylius, I. Divina gratia… P. 5 n.n.
[13] [Smotrycki Meletiusz] Verificatia niewinności powtore wydana. <…>. [W Wilnie: Zakonnicy Monastera Bratskiego Wileńskiego, Cerkwie ześcia Świętego Ducha, 1621]. S. 13 n.n.
[14] Макараў М. Ула // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2. 2-е выд. Мінск: БелЭн, 2007. С. 685–686.
[15] Petrus Royzius. Carmina selecta = Petras Roizijus. Rinktiniai eilėraščiai / Iš lotynų kalbos vertė Rita Katinaitė etc. Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2008. P. 162.
[16] Petrus Royzius. Carmina selecta… P. 162.
[17] Hyacinthius Vilnensis B. Panegyricus in excidium Polocense atque in memorabilem victoriam Stephani invictissimi PoloniarumRegis Magnique Ducis Lituaniae ex potentissimo Moschorum Principe III. Cal. Septemb. MDLXXIX reportatem. Basilii Hyacinthii Vilnensis adinclytum Nicolaum Georgii Radivillum Ducem Dubingae et Birzae in Lituania. <…> Patavii: Apud Laurentium Pasquatum, 1580. P. 16 n.n.
[18] Тут і далей “Радзівіліяда” Яна Радвана цытуецца ў нашым паэтычным перакладзе, які публікаваўся ў часопісе “Маладосць” (2011.№1–12;2012.№1–9). У дужках пазначаецца нумар часткі паэмы і паэтычных радкоў паводле навуковага перавыдання паэмы, падрыхтаванага С. Нарбутасам. Гл.: Joannes Radvanus.Opera = Jonas Radvanas. Raštai / iš lotynų kalbos vertė Sigitas Narbutas. Vilnius : Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2009.
[19] Костомаров Н. И. Русская история в жизнеописаниях ее главнейших деятелей. Кн. 1. Москва, 1990. С. 473.
[20] Narbutas S. Tradicija ir originalumas Jono Radvano „Radviliadoje”. Vilnius, 1998. P. 27–54.
[21] Гл.: Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага… С. 162.
[22] Гл.: Янушкевіч А. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1158–1570 гг. Мінск, 2007. С. 78–83.
[23] Карамзин Н. М. История государства Российского: в 3 кн. Кн. III. Т. IX. 5-е изд. С.-Петербург, 1843. С. 32.
[24] Stryjkowski M. Ktora przed tym nigdy światła nie widziała Kronika Polska, Litewska, Żmodzka i wszystkiej Rusi… Warszawa, 1846. T. II. S. 414.
[25] Narbutas S. Jonas Radvanas and his heroic epos Radivilias // Radvanas Jonas. Radviliada. Vilnius, 1997. P. LVI.
[26] Herberstein S. Rerum Moscoviticarum commentarii… Basileae, 1571. P. 5 n. n.
[27] Соловьев С. М. Сочинения: в 18 кн. Кн. IV. Т. 7–8. Москва, 1989. С. 378.
[28] Сагановіч Г. Бітва на Уле // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 1. 2-е выд. Мінск: БелЭн, 2007. С. 335.

ліст

яснавяльможнага Пана Грыгорыя Хадкевіча, кашталяна Віленскага і г. д. сынам Аляксандру і Андрэю, [якія знаходзяцца] пры каралеўскім двары, пра шчаслівую перамогу над маскоўцамі*

*  Mylius I. Divina gratia imperante Sigismundo Augusto Polonorum rege potentissimo, Magno Lithuaniae Duce etc. Victoria de Moschis reportata a Magnifico Domino Gregorio Chodcieuitio Castellano Vilnensi, Capitaneo Grodnensi, stipendiarii militis supremo gubernatore. <…> Authore Ioanne Mylio Libenrodensi. Viennae Austriae ex officinal Michaelis Zimmermani, 1564. [24] p.

Найдаражэйшыя сыны! Хоць я ніколькі не сумняваюся, што з шырокага розгаласу вы, канечне, ужо даведаліся пра нашу перамогу над маскоўцамі, аднак, паколькі чутка, бывае, часам крыху адыходзіць ад праўды, я ахвотна выканаю вашы пажаданні і коратка распавяду вам больш дакладна прагэтую бітву, бо навас, думаем мы, упершую чаргу распаўсюджваецца слава бацькоўскага імя. У Масковію, як вы ведаеце, былі выпраўлены паслы ад Яго Каралеўскай Вялікасці: мой брат Георгій Хадкевіч, а таксама Георгій Валовіч, каб лагодна пераканаць вялікага князя ў неабходнасці вяртання Полацкай крэпасці, якую ў мінулым годзе ён падманным шляхам, праз хітрыкі, захапіў. Яшчэ тыя паслы хацелі дамовіцца наконт заключэння міру, каб не пралівалася больш надарма хрысціянская кроў. Маскоўскі ж князь аж да таго часу іх у сябе затрымліваў, пакуль не сабраў вялікае войска, ды нарэшце, не завяршыўшы справу, загадаў вяртацца дадому, і адразу ж выправіў супраць ліцвінаў 60 000 войска пад камандаваннем Пятра і Васілія Сярэбраных, ды яшчэ ім на дапамогу выступіў татарын Каібул з моцнай конніцай. З гэтай арміяй хацела аб’яднацца 25-тысячнае войска, якое засталося ў Полацку для аховы, а камандаваў ім Пётр Шуйскі ды іншыя маскоўскія князі. Згэтай мэтай яны павінны былі сабрацца ўмястэчку Баран[ь], каб усім разам уварвацца ў Літву ды на шырокіх абшарах спустошыць агнём і мячом Барысаў, Мінск, Наваградак ды іншыя мясцовасці, каб нарэшце, узбагаціўшыся крадзяжом, вярнуцца ў Старадуб. І вось, калі ад разведчыкаў і паслоў стала вядома пра іх прыход, польская конніца вырашыла чакаць у Мінску. Я ж з наёмным войскам яшчэ далей вырушыў супраць ворага; на невялікай адлегласці ад мяне размясціўся ваявода Троцкі, гетман цэлай арміі, злітоўскімі войскамі. Між тым ад варожых разведчыкаў стала вядома, што войска, якое выступіла з Полацкай крэпасці, ужо стаіць паблізу. Для нападзення на яго я рушыў у той жа момант з маімі атрадамі 26 студзеня.

Паколькі дарога праз лес была больш вузкай, я паступова выправіў вершнікаў у мястэчка, і мы не мелі ў дарозе ніякіх благіх прыгодаў. Здавалася, што масковец паўсюдна перагарадзіў шляхі, заняў лепшыя месцы для бітвы, нахабна здзекаваўся з нашых вайскоўцаў ды з усіх бакоў расставіў конніцу і ў гэтым сэнсе меў перавагу. Вось так дзякуючы вялікім намаганням камандзіра конніцы Баркулаба Корсака спачатку 200 вершнікаў занялі месца ў полі, а следам за імі з такой жа колькасцю вершнікаў шчасліва прыйшоў Грыгорый Бака. Дзеля іх падтрымкі ятутжа выправіў князя Багдана Саламярэцкага з 250 вершнікамі, а таксама Мікалая Сапегу, ваяводзіча наваградскага, які ўзначальваў 300 вершнікаў. Нарэшце і я сам з астатняй дружынай і з некаторымі прыдворнымі Яго Каралеўскай Вялікасці выйшаў у поле ды крыху адкінуў маскоўцаў, што паўсюдна стаялі насупраць, учыніўшы напад з больш моцнай конніцай. Такім чынам, выставіўшы войска ў баявым парадку, я заўважыў, што колькасць ворагаў надзвычай вялікая, і хацеў, каб супраць іх з астатнімі сіламі выступіў таксама гетман цэлага войска Мікалай Радзівіл, ваявода Троцкі, які меў з сабою вялікую літоўскую раць. Аднак калі я зразумеў, што ён не зможа так хутка прыбыць да нас з-за вялікай колькасці перашкод у лесе, то адпаведна з часам звярнуўся з кароткім словам да войска, узрушыў усіх і павёў у бітву. Неўзабаве быў зроблены рашучы напад на ворага. Паколькі гарматы пры гэтым зусім на ўжываліся, вайскоўцы пайшлі ў атаку з дзідамі і мячамі. І ворагі не змаглі доўга даваць адпор націску літоўскага войска: атрымаўшы вялікую паразу, яны павярнуліся і кінуліся наўцёкі. Тады нашы вайскоўцы пачалі нападаць яшчэ больш актыўна, ціснулі ворага з тылу, паўсюдна сціналі ўцекачоў, тых, што засталіся, пераследавалі нават у цемрадзі ночы, так што і гукі трубы не маглі іх прымусіць вярнуцца назад у лагер. Такім чынам, з Божай дапамогай разбілі мы маскоўскае войска; не больш за 500 ваяроў уратаваліся ўцёкамі ў Полацк з ліку гэтулькіх тысяч. На наступны дзень быў учынены трыумфальны марш на дзве мілі. Шмат было разнастайных трафеяў, якімі ўзбагаціліся ваяры. Сярод целаў забітых былі знойдзены Пётр Шуйскі, Аляксандр Правазоўскі, Давід Гундароўскі, Тэадор Палезій, знатныя маскоўскія вяльможы. Жывымі трапілі да нас у палон Захарыя Пляшчэўскі, Іван Азлябіна, Мікіта Адоеўскі – прадстаўнікі баярскіх фамілій. Разам з іншымі быў захоплены і Сямён Палецкі, аднак, паколькі ў сутычцы ён атрымаў вельмі моцную рану, то не мог доўга заставацца жывым. Вось такім чынам цяпер вы маеце апісанне бітвы настолькі сціслае, наколькі гэта магчыма.

А тое, што датычыць другой часткі маскоўскага войска, якое рушыла пад камандаваннем Сярэбранага на Оршу, то, як вы ведаеце, супраць іх я быў выправіў Пана Філона Кміту, майго зяця, з 3000 конніцы, каб ён, хоць і не роўны вайсковай сілай, перашкодзіў ім, аднак, у дарозе. Здабыўшы перамогу, я тут жа выправіў да яго пасланца з лістамі. Прызначэнне гэтых лістоў было ў тым, каб з іх дапамогай вораг цвёрда пераканаўся ў нашым далейшым наступленні. Прачытаўшы гэтыя лісты, Кміта адправіў іх адтуль далей, астатнім аднавайскоўцам. Калі вораг, перахапіўшы пасланца, даведаўся пра паразу маскоўскага войска, то, забыўшыся нават на абозы, яны кінуліся наўцёкі. Але паколькі Дняпро яшчэ не быў скаваны моцным ільдом, большая частка варожага войска загінула, патануўшы ў рацэ. Такім чынам, хаця мы не змаглі схапіць іх усіх з прычыны імклівасці іх уцёкаў, аднак ворагі былі настолькі моцна ўражаны паведамленнем аб паразе, што здавалася, быццам бы яны цалкам пераможаны. У гэтай сітуацыі дапамагла нам ва ўсіх адносінах шчодрая ласка Божая, падараваўшы даўно жаданую перамогу над вельмі жорсткім ворагам. За гэта належыць нам бясконца дзякаваць найвышэйшаму моцнаму Богу, да якога адзіную малітву ўзношу: каб калі-небудзь прынёс Ён і вам, найдаражэйшыя сыны, падобную перамогу ды каб, крочачы слядамі бацькоўскай славы, мелі вы ад Яго шчодрую падтрымку. Напісана ў Заблудаве, нашым маёнтку, у 1564 г.

Ян Радван

Радзівіліяда

(фрагмент з трэцяй часткі паэмы)*

*Radvanus I. Radivilias sive De vita et rebus praeclarissime gestis, immortalismemoriae, illustrissimi principis Nicolai Radivili<…>libri quattuor Ioannis Radvani Lit[uani]<…>Vilnae metropoli Lituanorum: Ex officina Ioannis Kartzani, [1592]. [168] p.

Вечар пагоркі пакрыў, ды адкладу для бітвы не будзе1.

Мужны Зяновіч звярнуўся да тых, хто сабраў свой рыштунак:

“Гэй, хто са мною, сябры? Хто на ворага першы памчыцца?

Прагну цяпер, каб мяне гэтым першым у бітве лічылі!”

Рушыла войска крылатых; сышліся – і лівень жалезны

Хлынуў адразу, наўкол чуцен трэск – так ламаюцца дзіды.

340 Гэткім жа строем вялікім імкнуцца насустрач маскоўцы.

Тысячы грозных жаўнераў вядуць і наперад кіруюць2

Грозны Захарын3, Іосіф Быкоўскі4, падобны абліччам

Сам да айчынных дубоў і да соснаў, пакрыты жалезам;

Голаў вялізны яго пышным пер’ем аздоблены ладна;

Марса ўва ўсіх абуджае, вышэйшы за ўсіх, апантана

Скача праз войска віхураю, ажно за спінай лунае

Грыва яго валасоў ды аздобы цяжкія на шлеме.

Гэтак раз’ятрана ён налятае на войска ліцвінаў;

Букавай дзідай, аднак, працінае магутны Зяновіч

350 Волата цела, наскрозь пратыкае яго – і з крывёю

Ён ванітуе жыццём праз адтуліну чорнае раны;

Валіцца зверху, як сноп, лямантуе, з каня апаўзае, –

Рухнуў нарэшце ён, шырака рукі свае распасцёршы.

Так, Аквілонам эдонскім адолены, падае ніцма

Ясень стары, што калісь красаваўся на полацкіх землях.

Кажа з дакорам Ліцвін: “Што ж, ляжы й памірай: раз хацеў ты

З Марсам Літвы паспытаць, перамер яе лежачы зараз!”

Многіх паклаў там Ліцвін, пасяліўшы ў саюзніках сполах:

Чыняць натоўпы ды дзіды кідаюць, бягуць… Пачалася

360 Марсава сеча між тых, хто адзін на другога ўзняліся.

Бачаць цяпер ваяводы маскоўцаў: зусім нечакана,

Нават бяспечна Зяновіч вялікія страты ўчыняе;

Гуртам яго акружаюць тады, абступаюць натоўпам,

Збіліся ў кучу, як быццам калі талакою вялікай

Людзі выходзяць на льва, што на выганах быдла плюндруе,

Ён жа крывавую пашчу і дзікія вочы адводзіць, –

Гэткім жа чынам юнак быў прыціснуты зброяй жалезнай,

Мноства атак ён адбіў у няроўнай, бязлітаснай бітве,

Грознай навалай прымушаны, кідаўся ўлева і ўправа.

370 Раптам масковец, прыкмеціўшы месца для трапнага ўдару,

Спрытна падняўся з мячом, секануў – і чароды маскоўцаў

З крыкам пабеглі, аднак быў Зяновіч не ў сэрца працяты;

Гнеўна прамовіў герой: “З маёй раны, о вораг, не цешся!”

Сам вокамгненна ўздымаецца, меч свой узносіць – і раптам

Моцна шыбае ў чало апантанаму крыкам маскоўцу.

Тут жа – пачварны мардвін, велізарны, магутны і дужы –

Люты Іван Шарамет, – гэткім імем ад продкаў празваўся,

Марсавай славай сваёй ён узняўся надзвычай высока;

Побач – і Леў5 непахісны: ён часта змагаўся адважна

380 З дзікім ардынцам, – і вось смерць у вочы яму зазірае;

Трэба й Палецкіх назваць, і Давіда, нашчадка Скунтора:

Рухалі разам яны лёгкаўзброеных войскаў шарэнгі.

Што ж атрымалася? Глянь: яны разам з вялікаю сілай

Выйшлі на бітву, аднак іх бацькі не на шчасце прыдбалі.

Тыя здалёк забіваюць, а гэтыя б’юцца аберуч;

Войскі змяшаліся разам, і коні ляцяць грудзі ў грудзі,

Поўныя сполаху. Муж усутыч насядае на мужа.

Гэткі вялізны натоўп закіпае гарачаю бітвай,

Быццам калі ўсе вятры ў пераменных кірунках шчыруюць,

390 Быццам ад гневу Вултурна6 дубы векавечныя стогнуць,

Быццам густыя лясы пад парывамі ветру скрыгочуць.

Вось Шарамет нешчаслівы прыпаў да зямлі сваім тварам.

Тут паміраючы, ён пра Аку сваю родную ўспомніў.

Моцныя рукі яго не пацешацца болей ніколі

Дзюбаю вострай стралы чараміскай з айчынных сядзібаў:

Воіна палкага раптам спакойная куля спаткала.

Выпусціў хтосьці яе – а не спыняць браня, ні даспехі,

Шчыт не расплюшчыць; яна застанецца ў канаючым целе.

Выйшлі ў атаку браты – два Хадкевічы, войнаў маланкі,

400 З імі Сангушка, адметны ў вайне, вельмі спраўны, каб хутка

Ворага знішчыць; пры іх – самых лепшых ліцвінаў кагорта.

Грукат узняўся, і вось прыступаюць да Марсавай бітвы

Новыя сілы, як быццам ніколі раней між народаў

Войнаў ліхіх не было і ніякіх нападнікаў звонку.

Чорныя войны жадаюць крыві, ды прыгожая мэта

Сэрца мацуе ў грудзях і падвойвае ратныя сілы.

Вось перад войскам ліцвінаў выводзіць вялізныя раці

Колічаў7: пырснуў свінцом па радах Радзівілава войска;

Зноў аднаўляе вайну, палымяны й раз’ятраны; зманна

410 Злая Фартуна цяпер несупынна спрыяе няшчасцю.

Хтосьці шчыруе мячом, проста косіць супернікаў, хтосьці

Чорныя кулькі свінца выпускае з пачварнай хелідры8;

Іншыя маюць калчан, што пры боку цяжaрам звісае:

Хмары бязлітасных стрэл зацямняюць высокае неба.

Колічаў носіцца скрозь на ліхім скакуне: выдыхае

Конь з растапыраных ноздраў падрэзаных полымя гневу9;

Фыркае гучна, іржэ, уздымаючы голаў высока.

Мужны юнача, каму ж першы ўдар меч твой востры прызначыў?

Прагнучы подзвігаў ратных, ты горача ў бітву імкнешся…

420 Рушыў адважны Сангушка ў аздобе юначага веку,

Сіла магутнага войска яго адусюль атачае.

Болей не можа чакаць – насупор, велізарны, нясецца,

Кажучы: “Мноствам варожых трафеяў ці смерцю гвалтоўнай

Сёння магу ўзбагаціцца”. Акінуўшы вокам адлегласць,

Выпусціў вёрткі снарад: ён праз пушчу імкліва пранёсся

З жудасным гукам – ажно дуб магутны разбіўся дашчэнту.

З целам варожым, аднак, ён німала не судакрануўся.

Храбры Сангушка тады з похваў меч без затрымкі вымае:

Востры, блішчасты, праз шлем ён паўкруглым ударам праходзіць,

430 Чэрап рассёкшы, і вось – у адтуліне мозг паказаўся…

Стаў над забітым Сангушка і, мёртвае цела штурхнуўшы,

Гэтак прамовіў тады: “О ліхія маскоўцы, вазьміце

Гораваяку свайго!..Што за лёс ён абраў ад нябёсаў?

Птушак драпежных карміць? Але ж цела прызначана глебе.

Гэтай правіцай яго аддаю для дастойных пагрэбаў”.

Потым ён валіць мячом і Сямёна, Васільева сына10,

Фёдара-князя, ліхога Барыса, а з ім – Цімафея11.

Раптам заўважыў: наперад вядзе авангард Паразоўскі12.

“Ёсць у маскоўца адвага? Тады пачынайма!” Сангушка

440 Вострым бліскучым мячом валіць ніцма магутнага мужа:

Вочы яго патухаюць у жальбе смяротнай; спадае,

Валіцца вобзем – і кроў чужаземнае золата меціць.

Сполахам поўняцца душы маскоўцаў, паўсюдна на полі

Людзі няўцямна бягуць, але смерці выява – навокал,

Ногі зусім не даюць спадзявання на нейкі ратунак…

Шуйскі13 глядзіць: уцякаюць маскоўцы ад грозных ліцвінаў,

Зломлена войска… І вось, падбухторыўшы злобаю сэрца,

Крыкнуў сваім: “Вы куды? Што ж, адзін за адным

наўздагонку Будзем цяпер уцякаць? Пабяжым у Іванавы землі?

450 Прымем ганебную кару ад нашага грознага князя?

Стой, люд маскоўскі, куды? Да жыцця ці да смерці хвалебнай

Сёння імкнешся, – здабудзь іх належна на Марсавым полі!

Ногі – ратунак благі: пераследуе лёс незваротны

Тых, хто ўцякае, шчэ горш. Павярніце ж сцягі і харугвы!

Вораг нас цісне!..” І вось супынілася войска маскоўцаў,

Шчыльна становяцца ў шыхт, падзяляюцца хутка на роты, –

Так ля збаноў з малаком мітусяцца імклівыя мухі, –

Гэтак імгненна маскоўцы злучыліся ў новае войска.

Шэпча ім страх: “Уцякай”, але гонар высокі спыняе.

460 Бачыць герой Радзівіл: павярнулі назад маскавіты,

Нават малая затрымка каштуе цяпер перамогі.

“Вы, дзеці Марса, – усклікнуў, – напружыўшы сілы й пачуцці,

Скончыце справу цяпер: хай адорыць маскоўцаў паразай

Тая зямля, да якой так імкнуўся напышлівы вораг!”

Так ён сказаў – і, падобна вірлівым, віхурыстым водам,

Воіны крочаць з кіямі агністымі, градам пуляюць,

Шчодра кідаюць насенне – шчыруй, земляробе, да ночы!

Гэткі быў гнеў у душы ды нязгода ў нябёсах.

Крылаты, Рынуўся сам Радзівіл на суперніка; грукат пачуўся:

470 Кожны ўздымае цяпер гартаваны свой меч харалужны.

Зараз да трэцяй атакі ён цэлае войска збірае.

Ратнікі гібелі смак спазнаюць праз пякучыя раны –

Гэта звычайныя рэчы, жахлівай вайны пачастункі.

Трупы старых, юнакоў поле бітвы змяшала.

У цэнтры – Марс, упрыгожаны меддзю, жалезам, – забойца,

Толькі й руйнуе адно, ды сябе пакрывае крывёю

Многіх забітых, яго калясніца ляціць апантана,

Пырскае ўгору крывёй, а Дыскордыя14 колы кіруе

Проста па трупах палеглых, крываваю пугаю хвошча –

480 Ляскат ляціць ад яе – ды пуляе лятучым жалезам.

Землі навокал спустошыў тыран гаманкі15, у якога

Коні пачварныя ёсць – называюцца Страхам і Жахам16;

Мчацца на гукі вайны, ад крывавага поту іх целаў

Пара шыбае; яны з дзікім ржаннем да пана нясуцца

Тою дарогай, дзе шчыльна натоўп ваяроў напірае:

Страх цісне тых, хто баіцца, руйнуе іх душы няшчадна,

Жах падпільноўвае сэрцы, з’яўляецца жудасным монстрам

Чорнага сполаху, прыкрых уцёкаў ды боязі слізкай.

Побач – пачварныя Фурыі, люты Падман ды Падступнасць –

490 Войнаў любых спадарожнікі – смела ды ўпэўнена крочаць.

Вунь Ахеронта, глядзі, выхаванка ляціць, Тызіфона17,

З бледным абліччам, а з ёю на пару – сястрыца Белона18;

Вось Лібітына19 (яна не шкадуе нікога) і Морта20

Проста сапе ад забойстваў… Ну вось вам замест прыгажосці,

Праўды ды звычаяў добрых – смуродных багіняў абліччы,

Мноства ваенных ліхотаў замест дабрадатнага міру…

Зброя шыбае, мігціць… Хто адрозніць – дзе смерць, дзе забойства?..

Раптам з нябесных вышыняўВікторыя ясна заззяла

Пер’ем сваім залатым, стаўшы птушкай чароўна-прывабнай21,

500 Хутка нясецца на крылах, прыгожа лунае ў паветры,

Плаўна й няспешна ляціць, між зямлёю ды зоркамі кружыць,

Шлях выбірае адвольна: спярша да адных падлятае,

Потым імкнецца да іншых; як быццам дае перавагу –

Потым ізноў забірае, ды хіліцца ўбок… І не ўцяміш:

Хто ж з-пад крыла добры знак атрымае ад гэтай багіні?

Разам сыходзяцца войскі, фалангі сціскаюцца шчыльна,

Першых не бачаць апошнія, з цэнтра назад адступаюць.

Б’юцца – нага пры назе, меч на меч, з мужам муж – апантана.

Войска жахлівае медным дажджом засявае палеткі.

510 Вось і заключная Марсава бітва: якая адвага,

Сіла ў душы, дасканаласць у ратным майстэрстве!

Рукою Ратнікі раны наносяць, і чуецца лямант паўсюдна.

Целы мужоў напаўмёртвых, траскучымі ўдарамі сцятых,

Горкім стагнаннем сваім пра пагібель ліхотную сведчаць.

Вось памірае Іосіф, сын Фёдара22, слаўны масковец;

Скунтараў люты, Давід, разам падае скрушна да долу:

Страшны з аблічча, з вялізнай дубінай ды выгнутай дзідай,

Смела ён біўся, ды ў цэнтры, – аж куля натрапіла раптам,

Нават не свіснуўшы, гэтак знянацку, каб ён і не ўцяміў, –

520 Тут жа пранікла праз грудзі, спыніўшы адважнае сэрца.

Гэтак, Палецкія, й вы лежыцё на літоўскіх прасторах,

Мужны Іван разам з братам Сямёнам, падобныя з твару.

Лёс вас адрозніў гаротна: сармацкім мячом, о Сямёне,

Быў ты забіты, аднак галава твая з правага боку

Скрушна на шыі павісла; твая ж галава, о Іване,

Смерць напаткаўшы сваю, тваё цела гаротна згубіла…

Бачылі пушчы наўкола, як ты паміраў, о Мікіта,

Слаўны нашчадак Рамана23: здабыўшы смяротную кулю,

Падаеш сам на зямлю непрытомна, шаноўны баярын.

530 Стаўся цяпер ты здабычаю птушак, няшчасны Мікіта…

Ты, Селівон, да пачварных забойстваў прывычны, нязможны,

Ты, о Казьма, між маскоўцамі волат, магутнай правіцай

Вырваць у смерці душу не змаглі – ані вы, ані Дзмітрый24:

Моцным шырокім ударам адцята, яго галава спачывае…

Вас, Кунтаровы нашчадкі, Мікіта і Сіла магутны25,

Слаўныя ў бітвах абодва, выключныя ў справах ваенных,

Скіфскія стрэлы не сцялі, цяпер жа ў Літве прычакалі

Вашыя целы сканчэння вайны – але й жыццяў сканчэння.

(Так загадалі багі.) Вам бацькі не закрылі гаротна

540 Згаслых вачэй у вялікай тузе ды ў страшэннай жалобе;

Горкія слёзы з вачэй вашых дзетак не пырснуць над вамі…

Хто б толькі выказаў словам бязлітаснасць дзікага Марса,

Хто б да чаго прыпадобніў раз’ятранасць жорсткай Белоны?

Марсавы коні тады на ахопленых страхам маскоўцаў

Фыркалі грозна, і Шуйскі быў першы, хто ў страху сумеўся:

Кінуўшы войска сваё, ён пусціўся, як сарна, наўцёкі26.

Месяц празрысты святло выпускае спаміж вершалінаў,

Золатам конскае грывы гуляючы ў прыцемнай пушчы.

Ноч зацямняе, аднак, наваколле цяністай завесай:

550 Саван яна распасцёрла ахопленым страхам маскоўцам.

Тысячны раз прыгажуня-Селена ў лівійскія хвалі

Зноў апускаецца, прагнучы ўбачыць далёкія ўскрайкі;

Толькі ізноў надарма набывае карычневы колер,

Хочучы бегчы насустрач прывабнаму досвітку-брату,

Каб спачуваць разам з ім невымоўнаму гору людскому.

Німфы журботна бягуць, паўзвярыныя Паны імкнуцца,

Кроячы цемру лясную (глядзі, той, хто сэрцам відушчы!),

Потым далей пранікаюць пад покрывы шатаў зялёных.

Рэшткі маскоўскіх атрадаў, што хутка ад смерці марнелі,

560 Здацца жадалі ў палон, калі б лёс ім дазволіў такое.

Войска ліцвінаў цяпер пераслед несупынна чыніла,

Групкі разрозненых ворагаў ціснула зброяй жалезнай.

З войскам адборным сваім Радзівіл, ваявода вялікі,

Чыніць на полі жніво, хоць пры вельмі слабым асвятленні27:

Быццам бы жнец на раллі каласы, так сцінае жалезам

Целы хлапцоў-маскавітаў, прасекаю шлях сабе торыць.

<…> Аж да начы пад Іванскам кіпела гарачая бітва.

Нават цяпер навакольныя землі крывёю ільсняцца,

Часам з-пад плуга аратая пырскаюць косці людскія –

Памятка даўніх падзей, падзіўлення вялікага вартых28.

Шуйскі тым часам у пушчы густой і дрымучай хаваўся,

Блытаў сляды, уцякаў ад мячоў пераследнікаў спрытных,

600 Крочыў аблудна, праз стрэлы й клінкі прабіваўся, ды лёсам

Быў ён прызначаны стацца бясслаўнай ахвярай халопа.

Крочыў густым сасняком – чалавек туды рэдка заходзіў.

Церні, высокія дрэвы кругом разрасліся, і цяжка

Вызначыць нават дарогу між дзікіх сцяжынак: калісьці

Беднай сядзібы ўладар церабіў яе тут для патрэбы.

Шуйскі схаваўся сюды, прабіраўся маўкліваю пушчай,

Трэску галінкі любой ды павеву вятрыска баяўся.

Раптам пачуў недалёка людзей галасы, схамянуўся:

Падаў сякерамі ссечаны дуб велізарны дадолу.

610 Тут, асмялеўшы, звярнуўся і Шуйскі да тых лесарубаў:

“Добрыя людзі, прашу, пакажыце мне ў Полацк дарогу,

Шкоды жыццю не чыніце, бо мaю я грошай багата,

Срэбра ды золата ўдосталь, дык вам за жыццё заплачу я,

Толькі дазвольце бяспечна вярнуцца ў айчынныя землі,

Вам я жадаю ўраджаяў багатых ды шчодрых палеткаў;

З рога багацця няхай садавіна з гароднінай льюцца!”

Гэтак сказаў ён, аднак жа прамова не мела эфекту.

Хтосьці, зусім не звяртаючы ўвагі не гэтыя словы,

Зброю занёс абасечную, стаўшы на дыбачкі, кінуў,

620 Трапіўшы проста ў магутнае цела прамоўцы, каторы

Баяў прыгожа, ды й шчэ абяцанкамі сыпаў так шчодра29.“

Бач ты, табе, ліхадзею, прычыне няшчасцяў, – вярнуцца

Зноў у Айчыну? А ты ж папаліў нам бацькоўскія хаты!

Колькі разоў паліваў ты крывёю літоўскія землі!

Не, даражэнькі, пакінь сваім дзецям крывавыя грошы,

Зараз жа смерцю сваёй адплаці нам за ўсе папялішчы!”

Тут і другія сяляне наносяць удары, і Шуйскі

Падае; свежая кроў палілася… Вось гэтак

Большая сіла звычайна жахлівыя вынікі мае:

630 Гэта ліхая традыцыя, вопыт гаротны і стратны…

Гасне агонь у лампадах заўжды пры нястачы алею –

Шуйскі згасаў гэтаксама з аблічча ў смяротным зыходзе.

Бледна-мярцвяныя цені кладуцца на твар, і нарэшце

Вечны і жудасны змрок пакрывае рухавыя вочы.

З гонарам ды з пасмяротнай пашанай занеслі ліцвіны

Цела ў свой горад. Вось лёс: у Масковіі ён нарадзіўся,

Чашніцкі край захапіў, але ў Вільні спачыў назаўсёды30.

Лютую жорсткасць тым часам паўсюль дэманструюць

маскоўцы, Сілай вялізнаю войска пустошаць прыгожыя землі,

640 Полацкай арміі Шуйскага рэшткі злучаюцца з імі,

Зноў да нападу гатовыя, зноў павярнулі харугвы

Проста ў краіну ліцвінаў, да крэпасцяў гожае Вільні31.

Хто ж адвядзе гэты жах ад літоўскай краіны, о Музы,

Гэткі шалёны агонь хто адгоніць ад замкаў высокіх?

Толькі адзіны герой – Радзівіл, вынаходлівы й спрытны,

Ён выпраўляе адважнага хлопца ў кірунку, дзе вораг

З войскам стаяў, каб нібыта паведаміць добрую вестку

(Гэта прыдумаў Філон), і, захоплены ворагам, хлопец

Гэтак усё распавёў: ён паразу маскоўцаў пацвердзіў,

650 Сілу ліцвінаў падкрэсліў, сказаў, што загінула войска32.

Толькі дайшла тая чутка да слыху ахопленых страхам

Бледных маскоўцаў, што, бач, адбылася такая параза, –

Тут жа даюць лататы, уцякаюць куды толькі могуць:

Гэтак імкліва алень па пагорках спічастых імчыцца,

Чуючы рыканне льва, дзе Гірканскія стромкія горы;

Гэтак бягуць маскавіты: ні слава, ні гонар, ні нават

Страх перад лютым тыранам – нішто іх цяпер не спыняе.

Гэта бязглуздасць, аднак, каб нагам давяраць паратунак.

Вось Радзівіл згодна з планам тады ў непрыяцельскі лагер

660 Выслаў цябе, о Філон, з роду Кмітаў заможных, і разам

Госціка, спраўных дваіх у нападах ды марсавых войнах33.

Б’юць не шкадуючы; частка маскоўцаў узбочныя сцежкі,

Добра знаёмыя ім, тэрмінова шукаюць, другія

Бераг рачны Барысфена запоўнілі: гэтыя воды

Сталіся водамі Леты, бо, вадкую смерць напаткаўшы,

Трапілі раптам маскоўцы ў блакітныя гроты Нептуна.

Хвалі вірлівым кружляннем ды пенай вады паглынулі

Вусны з апошняй мальбою. Зацягвае вірам пурпурным

670 Коней і разам мужоў – без належных пагрэбаў, без плачу.

Самі ліцвіны цяпер забіраюць багата здабычы,

Лепшы ж трафей – перамога: яна даражэй за багацці34.

Будзь жа вітана, вялікая Маці, краіна ліцвінаў!

Мноствам трафеяў цябе пераможаны люд надзяляе.

Церпіць паразу маскоўскае войска, пыхлівае княства.

Гэта ўчыніў Мікалай: калі выйшла армада маскоўцаў

З лютай вайной на Літву, ён павёў ім насуперак войска –

Меншае толькі ўдвая… Пакараў ён пурпурнай крывёю

Ворагаў мноства… Таму Барысфен стаўся сведкам ды Ула,

680 Шчэ й берагі: іх паўсюль невычэрпная кроў аздабляла.


1 Глоса: “Бітва пачынаецца пад вечар”.
2 Глоса: “Правадыры маскоўцаў”.
3 Паводле “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага, Іван Захарын.
4 Стрыйкоўскі называе яго “Іосіф Фёдаравіч Быкаў” і піша пра яго так:  “муж вялікага росту, паўтара вялікія сажні”.
5 У “Хроніцы” Мацея Стрыйкоўскага сярод маскоўскіх ваяводаў узгадваецца Якаў Леў.
6 Вултурн – паўднёва-ўсходні вецер у антычнай міфалогіі.
7 Глоса: “Масковец Колічаў”. Даніла Колічаў узгадваецца ў “Хроніцы” М. Стрыйкоўскага.
8 Хелідра – від вадзяной змяі; тут – метафарычнае пазначэнне агнястрэльнай зброі.
9 Глоса: “Коні маскоўцаў з падрэзанымі ноздрамі”.
10 С. Нарбутас ідэнтыфікуе яго паводле гістарычных крыніц як князя Сямёна Якаўлева.
11 На думку С. Нарбутаса, пад Фёдарам аўтар мог мець на ўвазе Фёдара Палецкага, пад Цімафеем – Цімафея Цяцерына-Пухава. Ваявода маскоўцаў пад імем Барыс не згадваецца ў гістарычных крыніцах.
12 М. Стрыйкоўскі згадвае правадыра маскоўскага войска Аляксандра Паразоўскага.
13 Глоса: “Шуйскі аднаўляе бітву”.
14 Дыскордыя – лацінская назва грэчаскай багіні звады Эрыды.
15 Тыран гаманкі… – тут: Марс.
16 С. Нарбутас лічыць створаныя Янам Радванам вобразы коней Марса – Страха і Жаха – аўтарскім наследаваннем Вергілію. Менавіта ў яго паэме “Георгікі” прыгадваюцца коні Марса, хаця і без імёнаў. Тым часам у Гамера сустракаецца згадка пра спадарожнікаў Марса Страха і Жаха, а ў “Тэагоніі” Гесіёда яны ўпамінаюцца як сыны Арэса і Афрадыты.
17 Тызіфона – адна з эрыній.
18 Белона – старажытнарымская багіня вайны.
19 Лібітына – старажытнарымская багіня пахавання.
20 Па звестках С. Нарбутаса, упамінанне Морты як багіні лёсу сустракаецца ў Лівія Андраніка і Цэцылія, а таксама ў Аўла Гелія.
21 Глоса: “Старажытныя паэты справядліва назвалі Вікторыю народжанай у небе”.
22 Іосіф Фёдаравіч Быкоўскі (або Быкаў) ужо прыгадваўся аўтарам вышэй (гл. Радзівіліяда III, 342).
23 Маецца на ўвазе Мікіта Раманавіч Адоеўскі.
24 Імёны з гэтага фрагмента цяжка паддаюцца ідэнтыфікацыі.
25 Мацей Стрыйкоўскі прыгадвае маскоўскіх князёў Сілу і Мікіту Кунтаровічаў.
26 Глоса: “Следам за князем-аленем уцякаюць зайцы ў шлемах”.
27 Глоса: “Трыццаць тысяч маскоўцаў былі забітыя пяццю тысячамі ліцвінаў”.
28 Глоса: “У полі пад Іванскам і цяпер [можна знайсці] вялікую колькасць чалавечых касцей”. Мацей Стрыйкоўскі называе гэтую мясцовасць “Іванскае Баркулабава”.
29 Глоса: “Селянін забівае Шуйскага сякерай”.
30 Глоса: “Шуйскі пахаваны ў праваслаўнай царкве Блаславёнай Ма
рыі ў Вільні”.
31 Глоса: “Другое войска маскоўцаў пад Оршай”.
32 Загінула войска… – маеца на ўвазе армія Шуйкага. Глоса: “Ваенная хітрасць Радзівіла, праз якую войска Сярэбранага кінулася наўцёкі”.
33 Глоса: “Філон Кміта з Георгіем Госцікам забіваюць уцекачоў-маскоўцаў”. Мацей Стрыйкоўскі распавядае ўсю гэтую гісторыю так: Другое, большае, войска [маскоўцаў], 50000 якога стаяла з Сярэбраным за дзве мілі ад Оршы, Філон Кміта, сённяшні ваявода смаленскі, стрывожыў з дапамогай такой авантуры: выправіў да Дуброўна [пасланцоў] з лістамі, паведамляючы пра нядаўна здабытую перамогу над маскоўцамі і пра забойства Шуйскага ў Іванску. Пры гэтым ён наўмысна загадаў тым пасланцам ехаць туды, дзе, як ён разумеў, іх мелі перахапіць маскоўскія вартавыя. Менавіта так і сталася: маскоўцы схапілі іх з гэтымі лістамі. Калі маскоўскі гетман Сярэбраны прачытаў іх, ён так напалохаўся, што, кінуўшы ўсе абозы, намёты і справы, супольна з цэлым войскам кінуўся наўцёкі, а Філон Кміта, стараста Аршанскі, з Юрыем Осцікам, ваяводам Мсціслаўскім, маючы не больш за дзве тысячы вершнікаў, гналіся за імі з крыкамі, б’ючы, секучы і хапаючы”.
34 Глоса: “Вялізны і багаты лагер быў захоплены ліцвінамі”. У Мацея Стрыйкоўскага чытаем: “Потым, калі маскоўцы былі такім чынам разгромлены, нашы захапілі 25 тысяч вазоў трафеяў ды вельмі вялікую здабычу: мноства шатаў, разнастайных убораў і фуражу, апроч гэтага, везлі за войскам зброі і даспехаў на 6000 асоб. І такім чынам тыя два маскоўскія войскі, якія меліся злучыцца на друцкіх палях, а потым супольнай сілай штурмаваць Вільню, былі тады расцярушаны дзякуючы дзівоснай сіле Божай і гераізму ліцвінаў, а тое другое [войска] было нагалаву разгромлена, разбіта і пазбаўлена абозаў”.

Наверх

Конрад Бабятыньскі. Прыватныя фартэцыі ў ВКЛ пад час вайны з Масквою (1654—1667)

1 лютага, 2011 |


Першая палова XVII ст., безумоўна, — вельмі цікавы перыяд у гісторыі ваеннай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. На ўсходнія землі Рэчы Паспалітай са спазненнем прыйшлі найноўшыя на той час тэндэнцыі, якія ўжо ў папярэднім стагоддзі зрабілі пераварот у абарончым будаўніцтве Заходняй Еўропы. Трэба, аднак, адразу адзначыць, што на стан літоўскіх умацаванняў гарадоў і замкаў паўплывалі яны хіба толькі ў пэўнай ступені. Узвядзенне новых бастыёнаў, як і комплексная мадэрнізацыя састарэлых сярэднявечных гарадскіх і замкавых муроў, патрабавала велізарных грашовых сродкаў, а зрабіць гэта маглі — і тое ў абмежаваных аб’ёмах — толькі некаторыя з найбагацейшых магнацкіх родаў. Па гэтай жа прычыне перад пачаткам вялікай вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1654 г. толькі некалькі крэпасцяў былі абгароджаны новымі ўмацаваннямі, збудаванымі ў адпаведнасці з канонамі заходнееўрапейскага мастацтва фартыфікацыі. Да іх з поўнай упэўненасцю можна аднесці Ляхавічы і Стары Быхаў, што належалі Сапегам, а таксама ўладанні Радзівілаў: Біржы, Нясвіж і, перш за ўсё, Слуцк[1].

Крытычны стан дзяржаўнага скарбу ВКЛ, практычна пазбаўленага стабільных паступленняў, стаў прычынай таго, што ў першай палове XVII ст. у дзяржаўных гарадах не толькі не праводзілася ніякіх прац па мадэрнізацыі, але, як правіла, фінансавання не хапала нават на самыя неабходныя рамонтныя работы[2]. У гэты перыяд толькі ў Смаленску з’явіліся два магутныя драўляна-земляныя аб’екты, умацаваныя камянямі і цэглай, у выглядзе бастыёнаў, пабудаваных паводле прынцыпаў старанідэрландскай архітэктуры (фартэцыя Жыгімонта і фартэцыя Уладыслава). Яны павінны былі, прынамсі тэарэтычна, істотна ўзмацніць абароназдольнасць гэтай ключавой на літоўска-маскоўскім памежжы крэпасці[3]. У той жа час планы грунтоўнай перабудовы і мадэрнізацыі ўмацаванняў іншых стратэгічна значных гарадоў, такіх, як Вільня або Дзвінск, выпрацаваныя ў сярэдзіне XVII ст., на жаль, засталіся амаль выключна на паперы[4].

Ужо пад час першага этапу вайны з Масквою (1654-1655) ход ваенных дзеянняў выразна засведчыў: толькі тыя крэпасці, якія мелі абарончыя збудаванні новага тыпу ды знаходзіліся пад аховай моцнага гарнізона, што складаўся галоўным чынам з наёмных жаўнераў, маглі аказаць паспяховае доўгатэрміновае супраціўленне непрыяцелю. Дзяржаўныя гарады з састарэлымі ўмацаваннямі, што, як правіла, былі ў крытычным стане ды абараняліся зазвычай толькі мяшчанамі і мясцовай шляхтай, здаваліся вельмі хутка, усяго праз некалькі дзён абароны (Полацк, Мсціслаў), а часта нават без бою (Магілёў, Орша). Усяго тры няпоўныя месяцы трывала аблога Смаленска, які (калі браць пад увагу магутныя фартыфікацыі, хаця тыя і знаходзіліся не ў найлепшым стане, а таксама моцны гарнізон), несумненна, мог даўжэй супраціўляцца непрыяцелю. Практычна толькі абаронцы Гомеля і Віцебска, падтрыманыя сіламі харугваў рэгулярнай арміі Княства, годна выканалі свой салдацкі абавязак і капітулявалі толькі тады, калі былі вычарпаныя ўсе магчымасці для вядзення далейшай барацьбы[5].

На гэтым фоне зусім іначай выглядае абарона крэпасцяў большасці прыватных гарадоў[6]. Працяглае і ўпартае супраціўленне маскоўскім войскам ужо аказвалі дзве невялікія крэпасці, размешчаныя на левым беразе Дняпра — Горы і Дуброўна. У Горах, маёнтку Сапегаў, цэнтрам абароны стаў выгадна размешчаны на ўзгорку замак, узведзены ў часы канцлера Льва. Ён меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утвараў земляны вал з 7 бастыёнамі. Мы не маем звестак пра знаходжанне у Горах асабістых войскаў падканцлера Казіміра Льва Сапегі ці нейкіх атрадаў рэгулярнай арміі. У любым выпадку, асноўны цяжар абароны выпаў на долю мяшчан, мясцовай шляхты і залежных землеўласнікаў. Аднак горад годна бараніўся і здаўся толькі 9 кастрычніка 1654 г. пад уплывам весткі пра капітуляцыю Cмаленскай крэпасці[7].

Яшчэ даўжэй абарону трымала Дуброўна. Гарнізон гэтага горада, якім валодаў жамойцкі стараста Ежы Караль Глябовіч, складала яго ўласная рота венгерскай пяхоты (100 жаўнераў), а таксама мяшчане, залежныя землеўласнікі і мясцовая шляхта. Умацаванні Дуброўны, хаця і мелі выключныя прыродныя перавагі (з двух бакоў доступ да іх баранілі Днепр і рэчка Дуброўна), былі, несумненна, састарэлыя і з другой паловы XVI ст. практычна не мадэрнізаваліся. У цэнтры на невялікім узгорку месціўся замак, які меў сярэднявечныя, напэўна, яшчэ з мяжы XV i XVI ст., драўляна-земляныя фартыфікацыі. Затое горад меў вельмі добрую артылерыю, спраўленую ўладальнікам, і быў забяспечаны неабходнымі запасамі ваенных матэрыялаў і правізіі. Гэта дазволіла абаронцам аказваць маскоўскім войскам упарты і працяглы супраціў, які трываў больш за тры месяцы — ажно да 22 кастрычніка.

Дарэчы, адзначым, што, паводле загаду цара, крэпасці Дуброўны і Гор ужо ў кастрычніку 1654 г. практычна былі зраўняныя з зямлёю, а жыхары вывезеныя ўглыб Маскоўскага княства. Да канца вайны іх так і не адбудавалі, і ў пазнейшых ваенных дзеяннях Горы і Дуброўна ўжо не выконвалі ніякай ролі[8].

Чарговым рубяжом, на якім можна было паспрабаваць затрымаць царскія войскі і наёмныя казацкія атрады, быў Днепр і размешчаныя на ім гарады — ад Оршы на поўначы да Новага Быхава на поўдні[9]. На жаль, большасць з іх (па розных, зрэшты, прычынах) увогуле не бараніліся. Так было ў выпадку як ужо згаданых дзяржаўных гарадоў (такіх, як Орша і Магілёў), так і прыватных мястэчак. У руках непрыяцеля вокамгненна апынулася пазбаўленая ўзброенай абароны Копысь, што належала біржанскім Радзівілам, а таксама Новы Быхаў (вядомы таксама, паводле іншых крыніц, як Тайманаў, уласнасць роду Слушкаў). 10 верасня 1654 г. пасля нядоўгай аблогі здаўся Шклоў (маёнтак Сяняўскіх), у якім, верагодна, гэтаксама не было ніякіх вайсковых злучэнняў[10].

„А той непрыяцель замкі бярэ, як грыбы, — пісаў пасля атрымання гэтых навін гетман Януш Радзівіл. — Не засталося ўжо нічога, толькі адзін Быхаў, які, калі б, крый Божа, здолелі ўзяць, уладу над усёй Белай Руссю атрымалі б”[11]. На шчасце, старабыхаўская крэпасць спраўдзіла ўскладзеныя на яе спадзяванні, спыніўшы пераможны паход непрыяцеля на захад і застаючыся цягам доўгіх гадоў адзіным апірышчам велікакняскай улады на Дняпры.

Яшчэ пры жыцці гетмана Яна Караля Хадкевіча горад быў абгароджаны новымі каменнымі фартыфікацыямі, якія пасля 1625 г. былі паслядоўна мадэрнізаваныя і разбудаваныя наступнымі ўладальнікамі — Янам Станіславам, а потым Казімірам Львом Сапегамі. Дзякуючы іх намаганням у сярэдзіне XVII ст. Стары Быхаў стаў наймацнейшай (разам са Слуцкам) літоўскай цытадэллю з найноўшымі ўмацаваннямі, збудаванымі паводле старанідэрландскай сістэмы фартыфікацыі. Утвараў іх перш за ўсё магутны земляны вал вышынёю 7-8 метраў і шырынёю да 30 метраў ля падэшвы, умацаваны 5 бастыёнамі і 6 равелінамі. Ва ўсходняй частцы горада месціўся невялікі каменны замак у форме прамавугольніка памерамі 77 на 100 метраў. Абкружаў яго земляны вал з бастыёнамі, а з захаду, поўначы і поўдня — яшчэ і равы глыбінёю некалькі метраў і шырынёю 22-27 метраў[12].

Абарону Старога Быхава забяспечваў сфармаваны Сапегамі надзвычай моцны гарнізон, аснову якога складалі прафесійныя жаўнеры. Агульная лічба абаронцаў горада напрыканцы 1654 г., паводле некаторых звестак, магла дасягаць 3000 чалавек, у тым ліку — 100 драгунаў і 400 нямецкіх пехацінцаў. Да таго ж, у склад гарнізона ўваходзілі 17 сотняў мяшчанскай міліцыі, а таксама яўрэйскае насельніцтва і шляхта з паўднёвых і ўсходніх паветаў Вялікага Княства Літоўскага, якая шукала ратунку ад непрыяцеля пад прыкрыццём быхаўскіх фартыфікацый. У пачатку 1655 г. у горад дадаткова было накіравана 200 драгунаў пад камандаваннем капітана Яна Кругера і паручніка Вільгельма Клята. Вядома таксама пра планы ўмацавання гарнізона яшчэ 300 жаўнерамі нямецкай пяхоты, якія павінны былі заставацца ў распараджэнні дзяржавы, аднак мы не можам сцвярджаць, ці ўрэшце так сталася[13].

Стары Быхаў, забяспечаны належнымі запасамі пораху, свінцу і правізіі, а таксама моцнай артылерыяй (4 цяжкія гарматы і 26 палявых), мог без асаблівых цяжкасцяў у 1654-1655 г. адбіваць чарговыя атакі маскоўскіх і казацкіх войскаў. Спярша ў 1654 г. вытрымаў амаль трохмесячную аблогу казацкага корпуса Івана Залатарэнкі (6 верасня — 26 снежня 1654 г.), наносячы праціўніку адчувальныя страты. Гэтак жа безвынікова казакі спрабавалі захапіць крэпасць і ў траўні — чэрвені, а потым — увосень 1655 г., што, зрэшты, скончылася для іх трагічна, бо 17 кастрычніка ад выпадковага стрэлу абаронцаў загінуў Залатарэнка. З ліпеня 1655 г. у ваколіцах Старога Быхава неаднаразова аб’яўляліся і маскоўскія атрады пад кіраўніцтвам Аляксея Трубяцкога, якія, аднак, нават не спрабавалі штурмаваць крэпасць[14].

Паколькі напрыканцы 1655 г. маскоўскія войскі спынілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Стары Быхаў на доўгі час пазбавіўся пагрозы нападаў звонку. Гэтаму спрыяла таксама і прымірэнчая ý адносінах да Масквы палітыка гетмана Паўла Яна Сапегі, які пасля смерці ў студзені 1656 г. Казіміра Льва стаў новым уладальнікам крэпасці. Заключанае ў лістападзе 1656 г. пад Вільняй замірэнне яшчэ болей умацавала бяспеку прыдняпроўскіх уладанняў Сапегаў[15].

Ва Усходняй Беларусі сітуацыя дыяметральна змянілася толькі ў верасні 1658 г., пасля заключэння Гадзяцкай дамовы. Тады распачалося антымаскоўскае паўстанне, у якім галоўную ролю адыгралі казацкія атрады пад кіраўніцтвам чавускага палкоўніка Івана Нячая. Беручы пад увагу стратэгічнае становішча і перш за ўсё — магутныя фартыфікацыі, ужо ў 1657 г. Нячай абраў Стары Быхаў сваёй галоўнай базай. З канца траўня 1659 г., пасля шэрагу перамог маскоўскіх войскаў, крэпасць стала апошнім пунктам супраціўлення паўстанцаў. Тым часам гарнізон быў амаль поўнасцю заменены, што, зрэшты, вельмі негатыўна адбілася на яго баяздольнасці. Большую частку гарнізона цяпер складалі слаба падрыхтаваныя і недысцыплінаваныя беларускія казакі, у той жа час нічога невядома пра знаходжанне ў крэпасці колішніх нанятых Сапегамі атрадаў пяхоты і драгунаў.

На жаль, даступныя нам крыніцы не дазваляюць у належнай меры вывучыць акалічнасці, пры якіх Нячай атрымаў магчымасць увесці ў Стары Быхаў свае аддзелы. Такое рашэнне, несумненна, было прынята па-за ведамам гетмана Сапегі, а губернатар крэпасці Мікалай Нерашынскі дзейнічаў пад націскам надзвычай складанай, дынамічна зменлівай ваенна-палітычнай сітуацыі, а таксама пад ціскам казацкага палкоўніка, які самавольна размясціў свае атрады ва ўладаннях Сапегі. Вядома, што гетман быў праціўнікам шчыльнага супрацоўніцтва з казакамі, як, дарэчы, і самой Гадзяцкай дамовы, слушна асцерагаючыся, што яно прывядзе да аднаўлення канфлікту з царом і можа стаць катастрофай для яго ўсходнебеларускіх уладанняў[16].

Спачатку аблога Старога Быхава сіламі атрадаў пад кіраўніцтвам Івана Лабанава-Растоўскага не мела ніякага поспеху і падавалася, што гарнізон здолее пратрымацца да прыбыцця дапамогі. Увосень 1659 г. становішча, аднак, пачало катастрафічнапагаршацца. Суцэльнай паразай скончыўся паход на Днепр выпраўленага Сапегам невялікага корпуса літоўскай кавалерыі, якім камандаваў полацкі кашталян Ян Сасноўскі. На Левабярэжнай Украіне ў гэты ж час распачаўся бунт супраць Івана Выгоўскага, які ўжо ў кастрычніку быў пазбаўлены булавы. А ў Старым Быхаве ўзніклі сур’ёзныя праблемы з харчаваннем і ў выніку — голад, які суправаджаўся традыцыйнымі захворваннямі. Ужо напрыканцы года частка гарнізона пачала адкрыта выказвацца за здачу, і да такога рашэння ўсё больш схіляўся і сам Нячай. Але перш чым пачалі весціся перамовы пра капітуляцыю, маскоўцам удалося змовіцца з камендантам замка Шульцам, а таксама з некалькімі членамі магістрата, якія ў ноч з 13 на 14 снежня адчынілі гарадскую браму, куды і ўварваўся непрыяцель. Большасць абаронцаў Старога Быхава была перабіта, а тых, хто застаўся жывы, у тым ліку і Нячая, вывезлі ў Маскву[17].

Такую ж ролю, як і Стары Быхаў, у гады маскоўскай акупацыі выконвала і размешчаная ў Наваградскім ваяводстве Слуцкая крэпасць. Яна была чарговай, а на самай справе — апошняй значнай заслонай непрыяцельскім войскам, што атакавалі паўднёва-заходнія паветы Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў самым пачатку канфлікту з царом існавала асцярога, што калі Слуцк „іх [Масквы. — K. Б.] націску не вытрымае, <…> не будуць мець у Літве ніякай перашкоды”[18]. У 1654-1655 г., калі ўжо пачалася вайна, у горадзе па ініцыятыве ўладальніка, літоўскага канюшага Багуслава Радзівіла вельмі хуткімі тэмпамі праводзіліся шырокія фартыфікацыйныя работы. У выніку ў старанідэрландскім стылі была мадэрнізавана лінія земляных умацаванняў з 12 бастыёнамі, што абкружала горад ды мела каля 8 метраў у вышыню і каля 26 метраў у шырыню. Даўжыня ж яе складала разам амаль 4 кіламетры. На тэрыторыі новага горада тады была ўзведзена цытадэль (Новы замак). Яна мела ў плане падмурак формы квадрата і была абаронена равелінам, 4 бастыёнамі і шырокім ровам. Тады ж былі перабудаваны таксама фартыфікацыі, узведзеныя яшчэ ў XV ст., перш за ўсё, два замкі: Верхні і Ніжні. Пасля заканчэння гэтых прац Слуцк стаў адной з самых сучасных крэпасцяў ва ўсёй Рэчы Паспалітай, абароназдольнасць якой дадаткова забяспечвалася за кошт адпаведным чынам выкарыстаных пры будаўніцтве ўмацаванняў прыродных умоваў (рэкі Случ і Вясея, забалочаныя мясціны)[19].

Безумоўна, Багуслаў Радзівіл паклапаціўся таксама і пра забеспячэнне крэпасці надзвычай моцным гарнізонам, які да 1660 г. налічваў у сярэднім каля 1000 жаўнераў. І толькі потым — калі практычна знікла небяспека атакі з боку непрыяцеля — гарнізон з-за вельмі вялікіх выдаткаў на ўтрыманне стаў паступова скарачацца. Ён складаўся пераважна з палка нямецкай пяхоты канюшага і аплачваўся з прыватнай казны Радзівіла ажно да 1659 г., пакуль не перайшоў у распараджэнне дзяржавы. Акрамя таго, Слуцк абаранялі 4 палкі гарадской міліцыі, якія тэарэтычна маглі налічваць да 1800 чалавек[20]. Да таго ж, як і ў Старым Быхаве, у горадзе знаходзілася шмат шляхцічаў-уцекачоў з акупаваных непрыяцелем тэрыторый, што пры неабходнасці маглі ўмацаваць сілы гарнізона. Таму Слуцк мог асабліва не баяцца нападаў маскоўскіх і казацкіх войскаў. Зрэшты, дзякуючы свайму перыферыйнаму становішчу ён амаль увесь час заставаўся ўбаку ад галоўных ваенных дзеянняў і практычна толькі аднойчы зведаў непасрэдную пагрозу ад непрыяцеля. У верасні 1655 г. (2-6, 27-30 верасня) двойчы да горада падыходзілі атрады Аляксея Трубяцкога, падтрыманыя ў другім выпадку казацкім корпусам на чале з Васілём Залатарэнкам, але іх нясмелыя спробы атакі былі з лёгкасцю адбітыя абаронцамі[21].

Хаця Князь Багуслаў з 1655 г. і знаходзіўся далёка ад Слуцка, ён стала ліставаўся з чарговымі камендантамі гарнізона і сваімі падначаленымі, намагаючыся вырашаць праблемы, з якімі сутыкаўся гарнізон крэпасці. Безумоўна, асноўнае месца ў гэтай карэспандэнцыі займалі пытанні лагістычнага характару (якія тычыліся пераважна харчавання і размяшчэння такога вялікага гарнізона ва ўмовах ваенных дзеянняў), а таксама праблемы, звязаныя з утрыманнем дысцыпліны сярод жаўнераў ці адносінамі паміж імі і жыхарамі горада.

Каб гарантаваць Слуцку бяспеку, Радзівіл таксама прымаў розныя, часта неадназначныя дыпламатычныя захады. Перш за ўсё, настойліва намагаўся захоўваць добрыя адносіны з Багданам Хмяльніцкім, а пасля яго смерці — з Іванам Выгоўскім. Гэтым ён хацеў забяспечыць свае ўладанні як ад нападаў з боку суседняй Украіны, так і ад раптоўных візітаў беларускіх казацкіх атрадаў, што заўсёды прыводзіла да велізарных матэрыяльных стратаў. Такая палітыка прыносіла пажаданы вынік, бо ўжо ў траўні 1656 г. Хмяльніцкі пачаў выдаваць універсалы, у якіх забараняў казакам падыходзіць да Слуцка, а таксама гарантаваў слуцкім купцам бяспеку ў гандлі з Украінай[22].

Князь Багуслаў наладжваў таксама адносіны з расійскімі ўладамі. У 1657 г. ён нават некалькі разоў выказваў гатоўнасць перайсці на службу да Аляксея Міхайлавіча пры ўмове вяртання сваіх уладанняў і гарантыі бяспекі для Слуцка. Гэтыя заявы варта ўспрымаць не як чарговы палітычны спектакль Радзівіла, а хутчэй як элемент тыповай для тагачасных літоўскіх магнатаў і шляхты гульні, асноўнай мэтай якой было ўратаванне ад знішчэння маскоўскімі войскамі ўласных уладанняў[23].

У 1654-1660 г. яшчэ дзве прыватныя магнацкія крэпасці на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага не былі ўзятыя непрыяцелем. Гэта Ляхавічы і Нясвіж, што належалі Паўлу Яну Сапегу і Міхалу Казіміру Радзівілу. Як і Слуцк, гэтыя гарады па прычыне свайго размяшчэння доўгі час заставаліся ўбаку ад тэатра галоўных ваенных дзеянняў. Да 1660 г. толькі аднойчы — у верасні 1655 г. — яны сталі аб’ектам нападу непрыяцеля. Пад час згаданага ўжо рэйду атрадаў пад камандаваннем Аляксея Трубяцкога, які прынёс паўднёвым паветам Вялікага Княства Літоўскага велізарную матэрыяльную шкоду і дэмаграфічныя страты, асабліва пацярпеў Нясвіж. Маскоўцы і іх памагатыя-казакі спалілі новы горад, які не меў умацаванняў, аднак здолелі выстаяць замак і, відаць, абкружаная валамі галоўная частка горада, забяспечаныя моцным гарнізонам, падмацаваным уцекачамі з занятых непрыяцелем земляў[24].

Парадаксальна, але ў першыя гады вайны для абедзвюх крэпасцяў гарнізон Слуцка ўяўляў большую небяспеку за маскоўскія і казацкія атрады. Гэта было звязана з намерам Багуслава Радзівіла ажыццявіць у 1655 г. свае планы ўтварэння ўласнага ўдзельнага княства, залежнага ад Швецыі, якое павінна было ахапіць перш за ўсё тэрыторыю Наваградскага ваяводства. 4-5 снежня атрады пад камандаваннем каменданта Слуцка Адама Волакса падступна захапілі Нясвіж, а праз восем дзён — і суседні замак у Міры, што таксама належаў гэтай лініі роду Радзівілаў. Няўдачу, аднак, пацярпела спроба захопу Ляхавічаў, дзе гарнізон захаваў вернасць Сапегам і Рэчы Паспалітай. Зрэшты, Багуслаў, сустрэўшы жорсткую рэакцыю Паўла Яна Сапегі і літоўскай арміі, хутка зразумеў, што ў тагачаснай палітычнай сітуацыі яго планы не маюць аніякіх шанцаў быць рэалізаванымі, і адмовіўся ад іх. Братазабойчыя войны на Наваградчыне працягваліся да вясны 1656 г., і зноў жа ў іх най-больш пацярпеў Нясвіж, атакаваны высланай гетманам Сапегам харугвай мазырскага земскага суддзі Самуэля Аскеркі. Значныя страты гораду прынес артылерыйскі агонь, пашкоджаны былі і ўмацаванні замка, у якім гарнізон канюшага на чале з камендантам капітанам Яку-бам Робакам трымаў абарону, мусіць, да першых дзён красавіка 1656 г.[25].

Пасля чатырох гадоў адноснага спакою Ляхавічы, Нясвіж (у меншай ступені — таксама і Слуцк) апынуліся у сур’ёзнай небяспецы: у пачатку 1660 г. Наваградскае ваяводства стала аб’ектам нападу Івана Хаванскага. Галоўнай мэтай маскоўскіх войскаў сталі Ляхавічы, аблога якіх пачалася 23 сакавіка. Гэтая крэпасць была вельмі добра падрыхтаваная да абароны, а яе ўмацаванні належалі да ліку наймацнейшых у Вялікім Княстве Літоў-скім. Мы дакладна не ведаем, калі і з чыёй ініцыятывы ўзводзіліся фартыфікацыі (верагодна, яшчэ за Янам Каралем Хадкевічам, але пазней значна разбудаваныя Казімірам Львом Сапегам), але яны былі сучасныя, бастыённага тыпу, абкладзеныя цэглай і камянямі (стараітальянская абарончая сістэма), мелі ў плане чатырохкутнік памерам 175 на 220 метраў, узмоцнены чатырма бастыёнамі. Ляхавічы былі забяспечаныя і моцнай артылерыяй: у 1658 г. тут налічвалася 30 гармат рознага тыпу, а пра два гады — ажно 47. Вялікія запасы пораху і правізіі дазвалялі трымаць доўгую, тэрмінам нават у год, аблогу[26]. У крэпасці размяшчаўся шматлікі гарнізон пад камандаю рэчыцкага ваяводы Станіслава Міхала Юдыцкага. У яе склад уваходзілі некалькі сотняў жаўнераў венгерскай пяхоты і драгунаў, нанятых гетманам Сапегам, а таксама грамады шляхты і сялян, якія шукалі тут паратунку ад арміі Хаванскага[27].

Ляхавічы аказалі непрыяцелю неспадзявана ўпартае супраціўленне, звязаўшы яго сілы больш чым на тры месяцы і выйграўшы тым самым час для канцэнтрацыі літоўскай арміі і дывізіі Стэфана Чарнецкага, які рыхтаваўся распачаць паход на тэрыторыю Вялікага Княс-тва Літоўскага. Гарнізон адбіў два штурмы маскоўскіх атрадаў (6 красавіка і 24 траўня), нанёсшы ім адчувальныя страты. Хаця для абаронцаў сітуацыя хутка пагаршалася, бо канцэнтрацыя на невялікай прасторы некалькіх тысяч чалавек стала прычынай сур’ёзных праблем лагістычнага характару (сярод якіх — хваробы, пагроза эпідэміі), ліцвінам удалося пратрымацца да 28 чэр-веня, калі аб’яднаныя ля суседняй Палонкі каралеўскія і велікакняскія сілы нанеслі поўную паразу маскоўскім войскам, ратуючы тым самым Ляхавічы[28].

Атрады Хаванскага не здолелі захапіць таксама і Нясвіж. Пабудаваны тут напрыканцы XVI ст. замак выконваў перш за ўсё функцыю рэзідэнцыі Радзівілаў і не меў такіх моцных і сучасных умацаванняў, як Ляхавічы або Слуцк. Аднак гэта была сур’ёзная, захаваная ў добрым стане фартэцыя новаітальянскага тыпу, падыход да якой, акрамя вельмі спрыяльнага рэлье-фу, баранілі, між іншым, 4 бастыёны, глыбою poý і ставы. Земляны вал у форме няправільнага пяцікутніка з 7 бастыёнамі акружаў таксама і Стары горад. Да 1660 г. былі ліквідаваныя пашкоджанні часоў знаёмых ужо нам баёў 1655-1656 г. Як і замак, горад быў добра падрыхтаваны да абароны камендантам — мясцовым эканомам Лукашам Тыбароўскім, а гарнізон агулам налічваў каля 1200 жаўнераў, якіх ад пачатку вайны з уласных сродкаў аплачваў Міхал Казімір Радзівіл[29]. Князь паклапаціўся таксама пра забеспячэнне замка значнымі запасамі правізіі і ваеннага рыштунку, што дазваляла вытрымаць доўгую аблогу[30].

Увесну 1660 г. непрыяцель спачатку не чапаў Нясвіжскай крэпасці, але вылазкі мясцовага гарнізона надта ж даваліся ў знакі Хаванскаму, паспяхова паралізуючы яго камунікацыйныя шляхі. Толькі ў чэрвені маскоўскі военачальнік вырашыў атакаваць горад і прызначыў для выканання гэтага задання атрады прыблізнай колькасцю ў 2500 жаўнераў, якія прывёў яму на дапамогу з-пад Магілёва Сямён Зміеў. Аднак перш чым шырокія дзеянні супраць абаронцаў Нясвіжа паспелі пачацца, ужо 26 чэрвеня аблога (а ўласна, хутчэй — блакада) была раптоўна перарваная, бо Хаванскі пачаў сцягваць усе свае атрады для супрацьдзеяння войскам Сапегі і Чарнецкага, што набліжаліся з захаду[31].

Адным з вынікаў пераможнай кампаніі 1660 г. было вяртанне многіх размешчаных у Беларусі прыватных гарадоў, страчаных у 1654-1655 г. Так, высланы на Днепр атрад літоўскай кавалерыі пад камандаваннем палявога пісара Аляксандра Гілярыя Палубінскага ўжо 25 ліпеня без бою авалодаў Оршай і Копысю. Не пазней за 31 ліпеня здаўся Шклоў, а неўзабаве ў рукі ліцвінаў перайшла і Дуброўна[32].

Уздоўж лініі Дняпра маскоўскія атрады надалей утрымлівалі Магілёў, а з прыватных крэпасцяў, што цікавяць нас, — Стары Быхаў. Нешматлікасць аддзе-лаў пяхоты і драгунаў, практычна поўная адсутнасць цяжкай артылерыі і інжынерных войскаў, а галоўнае — перанос асноўных ваенных дзеянняў у іншыя раёны Вялікага Княства Літоўскага выключалі магчымасць пачатку аблогі, здольнай схіліць гарнізоны гэтых гарадоў да капітуляцыі. Канчаткова вярнуць Магілёў удалося толькі 11 лютага 1661 г. пры вырашальнай ролі тамтэйшых мяшчан, якія ўласнымі сіламі перабілі большую частку гарнізона, а камандаванне перадалі ў рукі літоўскіх войскаў[33].

Нашмат даўжэй бараніўся Стары Быхаў, размешчаны далёка ўбаку ад тэатра галоўных ваенных дзеянняў. Яго гарнізон здаўся толькі на пачатку студзеня 1664 г. пасля працяглай блакады, што толькі ў нязначнай ступені было абумоўлена ваеннымі высілкамі ліцвінаў, а у нашмат большай — велізарным голадам, які суправаджаўся праблемамі са здароўем царскіх салдат[34].

Фартыфікацыі прыдняпроўскіх гарадоў адыгралі важную ролю і ў час апошняга этапу вайны. Паколькі войскі Рэчы Паспалітай не мелі ніякіх шанцаў на адваяванне Смаленска, менавіта ўздоўж лініі Дняпра было вырашана стварыць рубеж абароны, дзе і меркавалася стрымаць маскоўскі наступ. Асновай гэтага рубяжа павінен быў стаць трыкутнік Магілёў — Шклоў — Ко-пысь. Асаблівая роля адводзілася двум апошнім гарадам, размешчаным бліжэй да Смаленскай Брамы — найкарацейшай і найбольш зручнай для непрыяцеля па прыродных умовах дарогі праз Смаленск з Масквы ўглыб Вялікага Княства Літоўскага. Элементам гэтай сістэмы не магла быць Орша, якая некалі мела выключна важнае стратэгічнае значэнне, бо тамтэйшы замак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў поўным заняпадзе[35].

Своеасаблівым брустверам, высунутай пляцоўкай абароны Вялікага Княства Літоўскага была размешчаная далей на поўнач Копысь — адзіны, апрача Дуброўны, горад на верхнім Дняпры, які знаходзіўся на левым, усходнім, беразе. Копысь належала, як ужо згадвалася, біржанскай лініі роду Радзівілаў, а яе ўладаром у час канфлікту з Масквой быў князь Багуслаў. Перыферыйнае знаходжанне Копысі не дазволіла ёй дасягнуць такога значэння, як другая беларуская рэзідэнцыя гэтай галіны роду — Слуцк. Больш за тое, да пачатку вайны з царом Багуслаў ні разу, мусіць, не наведаўся ў свой прыдняпроўскі маёнтак[36]. Паколькі ў першай палове XVII ст. Копысі, як і іншым гарадам, размешчаным у верхнім рэчышчы Дняпра, пасля перамяшчэння мяжы з Масквой далёка на ўсход (Дзявулінскае замірэнне), непрыяцель практычна не пагражаў, тут перасталі весці, як правіла, вельмі дарагія і карпатлівыя работы па ўмацаванні фартыфікацый. Пра маштаб іх заняпаду можа пераканаўча сведчыць той факт, што апошнія сур’ёзныя рамонтныя работы на гэтым аб’екце вяліся яшчэ ў канцы XVI ст., у 1597-1599 г., адразу пасля атры-мання Копысі Радзівіламі ад папярэдніх уладальнікаў — князёў Астрожскіх (1594). Таму нядзіўна, што ўжо ў першай палове XVII ст. мясцовыя ўмацаванні былі вельмі занядбаныя і фактычна знаходзіліся ў катастрафічным стане. Больш за тое, інвентарны спіс ад 1651 г. сведчыць, што ў Копысі, па сутнасці, не было класічнага замка, а яго ролю выконваў размешчаны недалёка ад ракі маёнтак Радзівілаў (называны ў крыніцах „вялікім домам”), узведзены на месцы колішняга сярэднявечнага гарадзішча. Ён быў абкружаны слабымі і надта састарэлымі фартыфікацыямі — нізкім земляным валам, неглыбокімі равамі і драўляным парканам (частаколам). Напэўна, падобным чынам выглядалі і ўмацаванні горада[37].

Нягледзячы на тое, што пад час маскоўскай акупацыі тут вяліся досыць актыўныя работы па ўмацаванні фартыфікацый, пасля вызвалення яны вымагалі неадкладнага рамонту[38]. Сам жа горад і наваколле былі амаль цалкам спустошаныя, жыхары — вынішчаныя. Каб забяспечыць Копысі абарону, па просьбе Багуслава Радзівіла гетман Сапега накіраваў у дапамогу яму ха-ругву венгерскай пяхоты, каля сотні жаўнераў, пад ка-мандаваннем Станіслава Скарбка. З лістапада 1654 г. ажно да ліпеня 1660 г. яна ўваходзіла ў склад гарнізона Слуцка, але з кастрычніка гэтага ж года ўдзельнічала ў бітвах супраць Масквы на полі бою. Нягледзячы на данясенне ротмістра, што Копысь „няздольная да абароны” і ёй востра не хапае артылерыі, ужо 23 лістапада 1660 г. — на наступны дзень пасля прыбыцця ў горад — жаўнеры з поспехам прынялі баявое хрышчэнне, адбіваючы нечаканыя атакі маскоўскіх аддзелаў з корпуса Пятра Далгарукага[39].

У наступныя гады Скарбэк спрабаваў дастасаваць Копысь да патрабаванняў, якіх вымагала яе знахо-джанне на першай лініі фронту. У 1661 г. ён кіраваў шырокімі работамі па рамонце ўмацаванняў замка, сярод іншага — узбуйняў валы і ўзводзіў новы паркан, безвынікова вымагаў павелічэння гарнізону. Затое яму ўдалося прывезці са Шклова 20 гакаўніц. Адначасова Скарбэк мусіў амаль бясконца змагацца з велізарнымі фінансавымі і матэрыяльнымі праблемамі. Так, увесну 1663 г. ён паведамляў, што з-за дарагоўлі і недахопу правізіі сярод яго падначаленых лютуе безупынны голад, а жаўнеры „зусім ужо голыя ходзяць” і гатовыя да бунту ці пакідання службы („крычаць, што лепей шыі тым паадсякаць, чым надалей у такой нэндзы заставацца”)[40].

Аднак зазначым, што, нягледзячы на праведзеныя рамонтныя работы, умацаванні Копысі так і не былі да-ведзеныя да належнага стану, хаця горад знаходзіўся пад пагрозай ажно да практычнага заканчэння ваенных дзеянняў улетку 1666 г. „Відаць, тыя панове нічога не разумеюць у фартэцыях, калі называюць Копысь фартэцыяй, якой няма, а толькі з гарбылёў мізэрны паркан”, — пісаў з непрыхаваным сарказмам уладальнік горада[41]. Таму нядзіўна, што ў 1665-1666 г. з-за неда-хопу патрэбных сродкаў для арганізацыі бяспекі горада кіраўніцтва літоўскай арміі сур’ёзна задумвалася, ці не будзе лепей спаліць або разабраць умацаванні, чым аддаць іх у рукі непрыяцеля[42]. Пасля падпісання Андрусаўскага замірэння гэтыя ўмацаванні імкліва знішчаліся. Аглядаючы іх у 1671 г., аршанскі харужы Самуэль Кміціц паведамляў, што „трапіў на суцэльныя руіны, увесну вада адзін рог зусім адарвала і старыя сцены разбурыла і пазносіла”. Нядаўна насыпаныя валы ўжо пачалі абвальвацца і таксама патрабавалі неадкладнага рамонту, на які, аднак, не было сродкаў[43].

Другой прыватнай крэпасцю, якая адыгрывала важную ролю ў сістэме абароны лініі Дняпра, быў Шклоў. Тамтэйшы замак і горад мелі, праўда, старыя, пераважна драўляныя фартыфікацыі (узведзены яны былі пасля 1580 г., ды нейкія будаўнічыя працы вяліся ý іх яшчэ ў другой дэкадзе XVII ст.), але дадатковая ix абарона забяспечвалася надзвычай спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі. Доступ да ўмацаванняў быў магчымы толькі з паўночнага боку, дзе ўзвышаўся земляны вал з драўляным парканам і частаколам. З усходу горад бараніў Днепр, які ў тым месцы меў шырыню каля 150 м, што рабіла напад непрыяцеля з другога берага ракі практычна немагчымым. Іншыя бакі ўмацаванняў засланяў вялікі стаў, утвораны ў выніку з’яднання вод рэчкі Шклоўкі (часам называнай таксама Серабранкай) і сістэмы каналаў ды плацін. Сам замак, размешчаны ў глыбіні горада ля месца ўпадзення Шклоўкі ў Днепр, быў таксама абаронены дадатковай сістэмай фартыфікацыі[44].

Пасля вызвалення з-пад маскоўскай акупацыі Шклоўская фартэцыя — як і іншыя беларускія гарады — знаходзілася ў вельмі дрэнным стане. Яе ўмацаванні патрабавалі комплекснага рамонту, не хапала артылерыі, пораху, куль і іншых ваенных матэрыялаў. Напачатку у горадзе месціўся вельмі нешматлікі гарнізон (усяго 200 драгунаў), які, аднак, напрыканцы лістапада 1660 г. здолеў адбіць напады атрадаў Пятра Далгарукага[45].

У наступныя гады стан Шклова паступова, але адчувальна паляпшаўся. Да 1664 г. удалося правесці у горадзе найбольш пільныя рамонтныя работы, набыць некалькі дзясяткаў гармат, а таксама забяспечыць склады адпаведнымі запасамі правізіі і ваенных матэрыялаў. У крэпасць таксама накіравалі моцны гарнізон рэгулярнай арміі, колькасць якога дасягала часам нават 1000 жаўнераў[46]. Вядома, што пра бяспеку Шклова вельмі дбаў у той час гетман Сапега, але найперш тут трэба адзначыць заслугі энергічнага каменданта крэпасці, ірландца на службе ў літоўскай арміі — палкоўніка Гугона О’Келлі (у крыніцах, што паходзяць з велікакняскіх земляў, яго прозвішча сустракаецца найчасцей у спаланізаванай форме — Okielli)[47].

У той жа час невядома, ці браў удзел у гэтай справе тагачасны ўладальнік Шклова — Мікалай Геранім Сяняўскі. Гэтаму мог быць прычынай малады ўзрост магната, які ў 1660 г. меў толькі 15 гадоў і не распачаў яшчэ самастойнай дзейнасці на публічнай арэне, а таксама адсутнасць сродкаў, неабходных для захавання крэпасці ў належным стане і ўтрыманні адпаведнай колькасці гарнізона, які аплачваўся з уласнай кішэні. Таксама трэба памятаць, што Сяняўскі ўсё сваё жыццё відавочна больш цікавіўся асноўнымі сваімі маёнткамі, якія знаходзіліся ў Рускім ваяводстве, і значна менш дбаў пра ўладанні, размешчаныя на перыферыі дзяржавы — Шклоў і Мыш. Таму можна меркаваць, што ён з задавальненнем успрыняў узяцце адказнасці за іх абарону літоўскай арміяй і Паўлам Янам Сапегам[48].

Найбольш сур’ёзнае выпрабаванне сістэма абароны лініі Дняпра вытрымала ў ходзе летняй кампаніі 1664 г. Ужо з траўня гэтага года палявы гетман Міхал Казімір Пац пачаў — у апоры на фартыфікацыі Копысі, Шклова і Магілёва — рыхтавацца да адпору атакі дзвюх моцных маскоўскіх армій пад камандаваннем Якава Чаркаскага (верагодна, каля 30 000 жаўнераў) і Івана Хаванскага (каля 5000 жаўнераў). Паміж Копыссю і Шкловам ліцвіны разгарнулі ўмацаваны лагер, у якім паступова былі сабраны ўсе, здольныя на той час да нясення службы. У сукупнасці сілы Паца яшчэ ў траўні 1664 г. не перавышалі 4000, а напрыканцы ліпеня — 5000 жаўнераў. Вялікую розніцу ў колькасным складзе армій абодвух бакоў толькі часткова мог кампенсаваць дрэнны стан маскоўскага войска, якое нічым не нагадвала пераможных атрадаў 1654-1655 г. і, паводле вартых даверу крыніц, складалася з „люду нікчэмнага і пад прымусам сабранага, яшчэ нявопытнага”[49].

Зрэшты, абодва праціўнікі былі на той час зусім знясіленыя канфліктам, які цягнуўся ўжо больш за дзесяць гадоў і ўсё яшчэ заставаўся далёкі ад канчатковага вырашэння. Ліцвіны таксама перманентна змагаліся з велізарнымі фінансавымі і матэрыяльнымі праблемамі (не кажучы ўжо пра надзвычай складаныя ўнутраныя адносіны ў краіне ва ўмовах імклівага набліжэння грамадзянскай вайны з вялікім каронным маршалкам Ежы Любамірскім), якія значна паслаблялі іх ваенны патэнцыял[50].

Яшчэ да падыходу да Дняпра арміі Чаркаскага, што паволі рушыла з раёна Бранска, палявы гетман рас-пачаў баявыя дзеянні супраць атрадаў Хаванскага, якія пагражалі яго пазіцыям з поўначы. Пакінуўшы свае пазіцыі пад Шкловам, пасля імклівага рэйду 16 чэрвеня ліцвіны знянацку заспелі і нагалаву разбілі пад Віцебскам гэтую групу непрыяцельскіх войскаў, каб потым засяродзіцца выключна на затрыманні значна мацнейшай арміі Чаркаскага на папярэдне вызначаным і паспешліва ўмацаваным абарончым рубяжы. Першыя маскоўскія атрады дасягнулі Дняпра 1 жніўня, ідучы на захад дарогай, што вяла ад Горак. Заняўшы пазіцыі на беразе ракі насупраць Шклова, яны распачалі абстрэл літоўскага лагера з цяжкай артылерыі. Скарыстаўшы з часовага хаосу, які ўдалося выклікаць у шэрагах арміі Паца, у ноч з 2 на 3 жніўня маскоўцы пабудавалі мост цераз раку, нечакана пераправіліся на другі бераг Дняпра на поўнач ад Шклова і насыпалі там шанец.

У такой сітуацыі, беручы пад увагу велізарную колькасную перавагу праціўніка і кепскі стан умацаванняў свайго лагера, Пац адмовіўся ад планаў абароны ў полі і вырашыў вывесці свае атрады пад ахову фартыфікацый прыдняпроўскіх крэпасцяў. На працягу некалькіх гадзін у ноч з 3 на 4 жніўня з большасцю кавалерыі ён паспяхова адышоў на поўдзень, да Магілёва, у той час як аддзелы „люду агнявога” былі накіраваныя на падмацаванне гарнізонам Копысі і Шклова. У Копысь спачатку былі накіраваныя тры харугвы нямецкай пяхоты (пад камандаваннем Ежы Гардона) з чатырма гарматамі. Гарнізон жа Шклова склалі тры палкі нямецкай пяхоты (каля 30 рот, пэўна, блізу 2000 жаўнераў), туды таксама накіравалі рэшту артылерыі і абозу арміі[51].

Гэтая тактыка апраўдала сябе, бо маскоўская армія — у адрозненне ад кампаніі 1654 г. — ужо не магла даць рады ўмацаванням прыдняпроўскіх гарадоў. Частка царскіх атрадаў, ідучы па слядах літоўскай кавалерыі, ужо 4 жніўня падышла да Магілёва. Ліцвіны, прыкры-тыя валам ніжняга горада, не ўступалі ў бой, але адбыліся сутычкі гарцаўнікоў, а таксама артылерыйскія перастрэлкі. У выніку маскоўцы панеслі адчувальныя страты і ў той жа дзень адступілі да Шклова[52].

Аблога гэтага горада таксама была для іх не асабліва ўдалай. Моцны артылерыйскі агонь (які нібыта вёўся ажно з 80 гармат, што, аднак, падаецца сумнеўным) не мог нанесці вялікай шкоды ані абаронцам, ані ўмацаванням горада, затое вылазкі залогі прыносілі новыя поспехі і сеялі замяшанне ў шэрагах арміі Чаркаскага. У дадатак сярод абложнікаў імкліва падала дысцыпліна, расло дэзерцірства, пачаўся голад і, як паведамлялася, „людзі у бой ледзьве паловаю збіраюцца”. Па гэтых прычынах ужо 11 жніўня царскі камандзір аддаў загад адступаць на левы бераг Дняпра[53].

Непераможнай стала для маскоўскіх войскаў нават Копысь, якая з усіх падняпроўскіх гарадоў мела, несумненна, найслабейшыя ўмацаванні. У жніўні мясцовы гарнізон, падмацаваны сямю ротамі замежнага ўзору, без цяжкасцяў адбіў вельмі слабыя атакі праціўніка. Урэшце, пасля чарговай няўдачы, 20 жніўня новы маскоўскі камандзір Юры Далгарукі (прызначаны замест Чаркаскага) прыняў рашэнне адступаць на поўнач, да Дуброўны. Там царскія атрады стаялі яшчэ два месяцы, аднак ўжо не маглі зламаць літоўскую дняпроўскую лінію абароны[54].

Ход ваенных падзей пад час вайны з Масквою ў 1654-1667 г. выразна засведчыў, што крэпасці, якія мелі сучасныя, захаваныя ў добрым стане фартыфікацыі бастыённага тыпу, бароненыя сіламі моцнага гарнізона, што складаўся ў асноўным з вопытных, прафесійных жаўнераў, забяспечаныя адпаведнай артылерыяй, а таксама значнымі запасамі правізіі і ваеннага рыштунку, маглі аказваць паспяховы працяглы супраціў не-прыяцелю. Аднак стан дзяржаўнай велікакняскай казны, а таксама абмежаваныя фінансавыя магчымасці большасці прадстаўнікоў палітычнай эліты сталі прычынай таго, што толькі два найбагацейшыя магнацкія роды — Радзівілаў і Сапегаў — маглі дазволіць сабе такія дарагія інвестыцыі, якія, зрэшты, абмяжоўваліся толькі некалькімі гарадамі. Гераічная абарона Старога Быхава і Ляхавіч ці нязломнасць залогі Слуцка, несумненна, былі паказальным узорам ваенных поспехаў літоўскага боку і, акрамя таго, бадай, адзінымі светлымі падзеямі ў адзначаныя бясконцымі паразамі гады вайны (да 1660 г.) і на працяглы час стрымлівалі вялікія сілы праціўніка. Аднак яны не маглі істотна паўплываць на ход ваенных дзеянняў, а тым болей — змяніць вынікі вайны.

Важная роля, якую ў апошні перыяд вайны (асабліва пад час кампаніі 1664 г.) адыграла літоўская сістэма абароны лініі Дняпра, што абапіралася на фартыфікацыі Копысі, Шклова і Магілёва, стала не столькі доказам значнага паляпшэння стану ўмацаванняў гэтых гарадоў пасля 1660 г., але хутчэй — праявай глыбокага крызісу, які на той час перажывала маскоўская ваенная справа. Пасля шэрагу параз, якія панеслі царскія войскі у генеральных бітвах на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і Украіны ў 1659-1661 г. (Канатоп, Палонка, Цуднаў, Талачын, Кушлікі), яны ўжо не былі здольныя ні на вядзенне якіх-небудзь эфектыўных наступальных дзеянняў, ні нават на ваенную дэманстрацыю, якая магла б прымусіць Рэч Паспалітую пайсці на саступкі ў часе мірных перамоваў.

Пераклад Наталлі Дзенісюк


[1] Цэласнае апісанне сістэмы абароны Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. падаў B. Dybaś, Fortece Rzeczypospolitej. Studium z dziejów fortyfikacji stałych w państwie polsko-litewskim w XVII wieku, Toruń, 1998, s. 84-85. Гэты аўтар кошт пабудовы сучаснай магутнай цытадэлі з элементамі бастыёна ацэньвае ў некалькі соцень тысяч злотых (тамсама, s. 291—292). Да гэтага часу асноўнай манаграфіяй на тэму прыватных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага перыяду новай гісторыі з’яўляецца кніга М. А. Ткачова, Замкі і людзі, Мінск, 1991. Пра ролю, якую адыгралі пад час канфлікту з Масквою прыватныя крэпасці, пісаў таксама нядаўна я — у больш кароткім выглядзе — у артыкуле: Prywatne twierdze magnackie w Wielkim Księstwie Litewskim w czasie wojny z Moskwą w latach 1654—1667 — wybrane problemy, у кн.: Zamki, twierdze i garnizony Opola, Śląska i dawnej Ezeczypospolitej, рэд. T. Ciesielski, Zabrze, 2010, s. 173-186.
[2] Пра магчымасці скарбу ВКЛ у гэты перыяд гл., галоўным чынам, манаграфію A. Filipczak-Kocur, Skarbowość Ezeczypospolitej 1587—1648. Projekty-ustawy-realizacja, Warszawa, 2006, s. 264-332; а таксама H. Wisner, Wojsko litewskie 1. połowy XVII wieku, cz. I, „Studia i Materiały do Historii Wojskowości” (далей скар. SMHW), t. XIX, cz. I, 1973, s. 126-129.
[3] B. Dybaś, Fortece…, s. 145-148, 153-154; D. Kupisz, Smoleńsk 1632-1634, Warszawa, 2001, s. 19-20; B. Ostrowski, Pospolite ruszenie szlachty smoleńskiej w XVII wieku, „Acta Baltico-Slavica”, t. XIII, 1980, s. 187. Пра ўзвядзенне гэтых умацаванняў гл. таксама артыкул J. Czajewskiego, Cytadela smoleńska, „Inżynier Budownictwa”, 2010, № 10.
[4] S. Alexandrowicz, Eozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku, Poznań, 1989, s. 223-225 (пра план мадэрнізацыі фартыфікацыі Вільні ад 1648 г.); В. Dybaś, Fortece…, s. 14, 125, 127, 154, 201 (пра Дзвінск).
[5] К. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna. Wojna Ezeczypospolitej z Moskwą 1654-1655, Zabrze, 2004, s. 35-82, 124-128; ён жа, Działania armii Wasyla Piotrowicza Szeremetiewa na terenie województwa połockiego w czasie wojny Rzeczypospolitej z Moskwą w latach 1654—1655, у кн.: „Studia Historyczno-Woj:„StudiaHistoryczno-Wojskowe”, t. II, рэд. K. Bobiatyński, P. .K.Bobiatyński,P.Gawron i M. Nagielski, Nagielski,Zabrze, 2008, s. 129-143; P. Kroll, Obrona Smoleńska w 1654 r., у кн.: Staropolska sztuka wojenna XVI—XVII wieku. Prace ofiarowane Profesorowi Jaremie Maciszewskiemu, рэд. M. Nagielski, Warszawa, 2002, s. 151-172.
[6] У гэтым артыкуле разглядаюцца пытанні, звязаныя з функцыянаваннем толькі часткі прыватных літоўскіх гарадоў у адзначаны перыяд. Па-за ўвагай засталася гісторыя шматлікіх меншых цытадэляў, размешчаных перш за ўсё на паўночным флангу (напр., Себежа, Невеля, Іказні), паколькі яны не мелі значнага ўплыву на ход вайны.
[7] П. Грасоўскі да Я. Радзівіла, Горы, 2 VIII 1654, Российский Государственный Архив Древних Актов, фонд 389, воп. 1, 1654: ч. 2, с. 58; Е. K. Глябовіч да К. Л. Сапегі, Мінск 12 XI 1654, Biblioteka Narodowa (далей цыт. BN), akcesja, rkps 6564, nr 108 (тут іншая дата капітуляцыі горада — 24 X); гл. таксама: K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 79—80; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 101—105.
[8]  Гл.: Е. K. Глябовіч да К. Л. Сапегі, Мінск 12 XI 1654, BN, akcesja, rkps 6564, nr 108; гл. таксама: K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 79-80; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 90-95.
[9]  Пра ролю лініі Дняпра ў абароне межаў Вялікага Княства Літоўскага гл.: K. Bobiatyński, Twierdze naddnieprzańskie w systemie obrony wschodniej granicy Wielkiego Księstwa Litewskiego — XVI — połowa XVII wieku, „Zamojsko-Wołyńskie Zeszyty Muzealne”, t. II, 2004, s. 29-40.
[10]  K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 44-45, 51, 63-64.
[11]  Я. Радзівіл да К. Л. Сапегі, Мінск 2 XI 1654, Biblioteka Ordynacji Zamojskiej (далей цыт. BOZ), rkps 1795, t. III, k. 108-109.
[12] Пра умацаванне Старога Быхава, гл.: А. Р. Hryckiewicz, Warowne miasta magnackie na Białorusi i Litwie, „Przegląd Historyczny”, t. LXI, 1970, z. 3, s. 437-438; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 80-82; ён жа, Замки Беларуси, Минск, 2005, с. 162— 166.
[13] А. Тшэбіцкі да К. Л. Сапегі, Варшава 21 I 1655, BN, BOZ, rkps 1795, t. III, k. 138-138v; К. Л. Сапега да Яна Казіміра, Слонім 31 III 1655, Biblioteka Muzeum im. Czartoryskich w Krakowie (далей цыт. BCzart.), rkps 2105, s. 301; Акты относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею, т. XIV, Санкт Петерсбург, 1889, с. 467; гл. таксама: В. Dybaś, Fortece…, s. 136; A. Eachuba, Wysiłek mobilizacyjny Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654-1667, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 50 (камент. 71). У лістападзе і снежні 1655 г. у крэпасці павінна было размяшчацца каля 1000 жаўнераў: гл. даклад Т. Амельяновіча (маскоўскага палоннага, які ўцёк з Быхава), а таксама абаронцаў горада: Акты Московского государства, т. II, сост. Н. А. Попов, Санкт Петерсбург, 1894, № 758-759, 766, с. 463-464, 467.
[14]  Падрабязней пра дзеянні, што вяліся пад Старым Быхавам у 1654—1655 г., гл.: K. Бабятыньскі, Стары і Новы Быхаў у час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654—1655), „Беларускі Гістарычны Агляд”, т. X, 2003, сш. 1-2 (18-19), с. 89-120. http://www.belhistory.eu/konrad-babyatynski-stary-i-novy-byxa%D1%9E-u-chas-vajny-rechy-paspalitaj-z-maskvoj-1654-1655/
[15] Б. Н. Флоря, Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.), Москва, 2010, с. 153-154, 180-184, 219-223, 227-229, 244-246.
[16] K. Kossarzecki, Велике князівство Литовське і Гадяџька унія, [w:] Гадяџька унія 1658 року, рэд. П. Сохань, В. Брехуненко, Киів 2008, с. 215—224; ён жа, Wyprawa korpusu kasztelana połockiego Jana Sosnowskiego pod Stary Bychów (lato — jesień 1659 roku), у кн.: W kręgu Hadziacza A. D. 1658. Od historii do literatury, рэд. P. Borek, Kraków 2008, s. 143–145; M.Szwa. P.Borek, Kraków 2008, s.143–145; M. Szwaba, Litwa wobec unii hadziackiej 1658 roku, „Studia Wschodnie. Prace Historyczne”, t. II, red. K. Matwijowski i R. Żerelik, Wrocław, 1993, s. 33-37.
[17] З польскіх гісторыкаў гэтыя дзеянні падрабязна апісваюць: K. Kossarzecki, Działalność wojskowa pułkownika Iwana Nieczaja na Białorusi w latach 1657—1659, „Україна в Центрально-Східній Европі”, т. V, 2005, с. 373-384; ён жа, Wyprawa korpusu, s. 140-156; P. Kroll, Działania zbrojne pułkownika Iwana Nieczaja na Białorusi w latach 1658-1659, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 132-137.
[18] А. Г. Палубінскі да К. Л. Сапегі, з смілавіцкага лагера 7 X 1654, BN, akcesja, nr 6564, nr 86.
[19] Пра ўмацаванні Слуцка гл.: A. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 431—434; W. Pozdniakou, Założenia urbanistyczne miast Białorusi Południowej w XVI—XVII wieku, „Archeologia Historica Polona”, Toruń, 1996, s. 272-285; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 23—35.
[20]  K. Bobiatyński, Działania posiłkowego korpusu koronnego na terenie Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654—1655, SMHW, t. XLI, 2004, s. 64, 77; B. Dybaś, Fortece…, s. 136, 318; A. P. Hryckiewicz, Milicje miast magnackich na Białorusi i Litwie w XVI-XVIII w., „Kwartalnik Historyczny”, t. LXXVII, 1970, z. 1, s. 48—49; K. Kossarzecki, Forteca słucka w okresie wojen  połowy XVII  wieku,  „Zamojsko-Wołyńskie  Zeszyty Muzealne”, 2004, t. II, s. 45-52.
[21]  Diariusz oblężenia Słucka: Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie, Archiwum Radziwiłłów (далей цыт. AGAD, AR), dz. II, księga 69.14, s. 55-60; параўн.: K. Kossarzecki, Słuck wobec zagrożenia moskiewskiego i kozackiego wobec wojny z Moskwą w latach 1654—1667, „Materiały do Historii Wojskowości”, № 2, Pułtusk 2004, s. 96-98.
[22]  Падрабязней пра гэта: K. Koссажецкі, Джерела Архіву Радзивілів (АГАД) про стосунки князя Богуслава Радзивіла з козацькою Україною в 1655—1669 роках, „Україна в Центрально-Східній Европі”, т. VI, 2006, с. 548—566; ён жа, Słuck wobec zagrożenia, с. 98—101.
[23] B.  N.  Florja,  Bogusław Radziwiłł a Rosja,  „Kwartalnik Historyczny”, R. 116, 2009, z. 4, s. 29-34; ён жа, Русское государство, с. 232, 311—314; гл. таксама: K. Kossarzecki, Słuck wobec zagrożenia, s. 100-101. У маскоўскіх архівах захаваліся таксама пераканальныя сведчанні таго, што для гарантавання бяспекі Слуцку Радзівіл ажно да 1660 г. перадаваў маскоўскаму боку звесткі пра планы арміі Рэчы Паспалітай на ўсходнім фронце, а таксама пра ход перамоваў са Швецыяй у Аліве.
[24] Гарнізон Нясвіжа, які складаўся з прыватных аддзелаў М. К. Радзівіла, налічваў на той час нібыта ажно 1800 чалавек, аднак гэтая лічба падаецца крыху перабольшанай; гл. „Summariusz expens w praesidium nieświeskim przez 6 miesięcy na ludzie Księcia JM pana podczaszego W. Ks. L. łożonych, to jest przez oblężenie a 1 II ad 31 VII anni 1660” (AGAD, AR, dz. II, № 1433). Усяго страты, панесеныя ў 1655—1657 г. уладальнікам горада „спаленымі касцёламі, фальваркамі, свірнамі, гумнамі”, ацэньваліся ў згаданым вышэй спісе, прадстаўленым пад час паседжанняў сойма ў 1661 г., больш як 200 тыс. злотых. Падрабязней гэтыя пытанні разглядаюцца ў артыкуле „Выдаткі князя Міхала Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655-1660 гг.”, апублікаваным у БГА, Т. 18 (2011). http://www.belhistory.eu/konrad-babyatynski-vydatki-mihala-kazimira-radzivila-na-abaronu-nyasvizha-%D1%9E-1655%E2%80%931660-g/
[25] K. Kossarzecki, Próby tworzenia udzielnego władztwa księcia Bogusława Radziwiłła w oparciu o dobra podlaskie i słuckie w okresie zalewu szwedzkiego i moskiewskiego przełomu 1655 i 1656 roku, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 28-41; T. Wasilewski, Zarys dziejów Bogusława Radziwiłła, у кн.: B. Radziwiłł, Autobiografia, oprac. T. Wasilewski, Warszawa, 1979, s. 54—55.
[26] M. A. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 98—100; гл. таксама: К. Kos-sarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, Zabrze 2005, s. 162; Iнвентарны спіс Ляхавіч ад 26 лют. 1658, у: Zbiór dyplomatów rządowych i aktów prywatnych posługujących do rozjaśnienia dziejów Litwy i złączonych z nią krajów (od 1387 do 1710 r.), red. M. Krupowicz, Wilno, 1858, cz. I, № XLVI, s. 116-118.
[27] Паводле верагоднай справаздачы Станіслава Бальскага (пакаёвага слугі губернатара Ляхавічаў), які 7 красавіка ўцёк у маскоўскі лагер, у склад гарнізона крэпасці ўваходзілі дзве харугвы венгерскай пяхоты і тры харугвы драгунаў (разам — 450 жаўнераў), акрамя таго, там знаходзілася 3500 чалавек шляхты, немцаў, яўрэяў ды сялян, якія, натуральна, таксама маглі ўдзельнічаць у абароне (М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 100; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 164-165).
[28]  Падзеі, што адбываліся пад Ляхавічамі, падрабязна апісаў K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s 162-177,189-191, 238-242.
[29] У 1660 г. у склад гарнізона Нясвіжа ўваходзілі: 4 харугвы драгунаў (600 жаўнераў), 2 харугвы венгерскай пяхо-ты (200 жаўнераў), верагодна, 4 харугвы „казацкай” пя-хоты (разам гэтая „фармацыя” павінная была налічваць 300 жаўнераў) і адна харугва казацкай конніцы. Кошты ўтрымання гарнізона (перш за ўсё — на забеспячэнне правізіяй) толькі ў першай палове 1660 г. склалі немалую суму ў 56 628 зл. (гл.: AGAD, AR, dz. II, nr 1433); гл. таксама мой артыкул: Выдаткі князя Міхаіла Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655-1660 г., апублікаваны ў БГА Т. 18 (2011).
[30] K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 167—168. Асноўную інфармацыю пра ўмацаванні Нясвіжа падалі ў сваіх працах: A. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 435-437; F. Markowski, Zamek Mikołaja Radziwiłła Sierotki w Nieświeżu, „Kwartalnik Architektury i Urbanistyki”, т. IX, 1964, z. 2, s. 155-172; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 11—16; гл. таксама рэестры нясвіжскіх гармат ад 6 сакавіка i 16 красавіка 1657: AGAD, AR, dz. XXVI, nr 80 i 81.
[31] K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 189-191, 209.
[32] Тамсама, s. 259—263. Пра ўзяцце Шклова даведваемся з ліста П. Я. Сапегі да А. Г. Палубінскага, Чарчын 31 VII 1660, AGAD, AR, dz. V, № 13868, cz. IV, s. 63-64.
[33] K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 181.
[34] „Punkta przy rekuperowaniu fortecy starobychowskiej, między JM panem Eberhardem Bokumem pułkownikiem JKM, a JM panem Owierkiejem Fiedorowiczem Bołtynem, wojewodą ludzi JCW na fortecy bychowskiej zostawających, postanowione i kawalerskim parolem stwierdzone”, у лагеры пад Быхавам 8 I 1664, BCzart., rkps 157, № 2, s. 5-8; гл. таксама ліст Я. Цадроўскага да Б. Радзівіла, Копысь 18І1664, AGAD, AR, dz. V, № 1867, cz. I, s. 87-89.
[35] K. Bobiatyński, Twierdze naddnieprzańskie, s. 30-35. Пра стан замка ў Оршы гл.: М. А. Ткачев, Замки Беларуси, с. 84—86.
[36]  Itinerarium B. Radziwiłła, у: B. Radziwiłł, Autobiografia, s. 235— 241. Падрабязней пра рэзідэнцыю біржанскіх Радзівілаў гл. манаграфію U. Augustyniak, Dwór i klientela Krzysztofa Radziwiłła (1585—1640). Mechanizmy patronatu, Warszawa, 2001, s. 220-249.
[37] AGAD, AR, dz. XXV, № 1766/2-3; гл. таксама: K. Bobiatyński, Twierdze naddnieprzańskie, s. 31—32; A. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 439; M. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 57—60; ён жа, Замки Беларуси, с. 174—176. Вельмі падрабязна, на аснове багатай базы крыніц, гісторыю Копысі ў час вялікай вайны 1654—1657 г. даследаваў апошнім часам K. Kossarzecki, Forteca w Kopy si nad Dnieprem w latach wojny Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1667 (артыкул у друку). Пра лёс гэтага маёнтка да сярэдзіны XVII ст. гл. таксама глыбокае даследаванне J. Seredyki, Magnackie spory o posiadłość kopyskąw XVI i pierwszej połowie XVII w., „Zeszyty Naukowe Wyż szej Szkoły Pedagogicznej im. Powstańców Śląskich w Opolu”, Seria A: Historia, t. XIII (1975), s. 59-111.
[38] Пра іх тагачасны стан гл.: Інвентарны спіс ад 10 студзеня 1661 г.: AGAD, AR, dz. XXV, № 1768, s. 23-24; параўн.: Акты Московского Государства, т. III, сост. Д. Я. Самоквасов, С.Петербург, 1894, № 110/1, с. 106.
[39]  С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Kopyś 27 XII 1660, AGAD, AR, dz. V, № 14423, s. 29—32; гл. таксама лісты ад С. Пшыбароўскага да Б. Радзівіла, Гарадок 13 XI і Копысь 4 XII 1660, тамсама, № 12561, s. 103-106, 107-110; гл. таксама: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 381-383.
[40]   С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 12 VIII 1661, 13 III, 19 і 28 IV 1663, AGAD, AR, dz. V, № 14423, s. 41-44, 53-55, 59-60, 61-64.
[41]  Б. Радзівіл да Я. Мяжэнскага, Каралявец 4 V 1665, AGAD, AR, dz. IV, kop. 60, t. IV, № 388; гл. таксама: У. Слаўкоўскі да Б. Радзівіла, Kopyś 27 VI 1665, AGAD, AR, dz. V, № 14596, s. 9-10.
[42]  M. K. Пац да Б. Радзівіла, Ліпнішкі 24 IV 1665, AGAD, AR, dz. V, № 11209, cz. II, s. 65-66; Я. Мяжэнскі да Б. Радзівіла, Вільня 13 VI 1665, тамсама, № 9646, cz. III, s. 119-122; Б. Радзівіл да А. Бекера, Каралявец 19 VI 1665, AGAD, AR, dz. IV kopie, t. III, № 32, k. 575.
[43]   С. Кміціц да Б. Радзівіла, Гародня 13 IX 1671, AGAD, AR, dz. V, № 6873, s. 19-20; гл. таксама: М. А. Ткачев, Замки Беларуси, с. 175-176.
[44] А. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 440-441; M. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 139-145.
[45]  С. Пшыбароўскі да Б. Радзівіла, Копысь 30 X1660, AGAD, AR, dz. V, № 12561, s. 99-102; П. А. Сапега да А. Г. Палубінскага, б/м 31 X 1660, тамсама, № 13868, cz. IV, s. 92; С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 27 XII 1660, тамсама, № 14423, s. 29-32; гл. таксама: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 380-385. Трактоўка расійскага боку: А. В. Малов, Московские выборные полки солдатского строя в начальный период своей истории 1656-1671 гг., Москва, 2006, с. 462-463.
[46] С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 12 VIII 1661 i 28 IV 1663, AGAD, AR, dz. V, № 14423, s. 41-44, 61-64.
[47]  Пра яго кар’єру: A. Eachuba, Oficerowie armii litewskiej z armii szwedzkiej i oficerowie armii szwedzkiej z armii litewskiej w latach 1655-1660, у кн.: Wojny północne w XVI-XVIII wieku. W czterechsetlecie bitwy pod Kircholmem, red. B. Dybaś przy współpracy A. Ziemlewskiej, Toruń, 2007, s. 161.
[48]  Гл. біяграфію Sieniawskiego ў: W. Majewski, Mikołaj Hieronim Sieniawski, „Polski Słownik Biograficzny, t. XXXVII, z. 1, Warszawa — Kraków, 1996, s. 137-142.
[49] Ліст камісара па перамовах з Масквой да Стэфана Чарняцкага, Жвіровічы 14 VII 1664, BCzart., rkps 157, nr 206, s. 649-650.
[50] Ход ваенных дзеянняў у 1664 г. падаю паводле свайго артыкула: K. Bobiatyński, Kampania letnia 1664 roku na terytorium Wielkiego Księstwa Litewskiego — nieznany fragment wojny Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1667, у кн.: Wojsko, wojskowość, miasta. Studia po^więcone prof. Stanisławowi Herbstowi w stulecie urodzin, рэд. K. Bobiatyński, P. Gawron, M. Nagielski, Zabrze, 2009, s. 227-232, 234, 236.
[51] Тамсама, s. 230-240.
[52] Тамсама, s. 240.
[53] Тамсама, s. 240-242.
[54] Тамсама, s. 242-246.

Наверх

Генадзь Сагановіч. Вайна на полацка-віцебскім рубяжы ў 1632–1633 г. і „паўстанне” ў Полацку

1 студзеня, 2011 |


Гістарыяграфія т. зв. Смаленскай вайны 1632–34 г. налічвае дзясяткі спецыяльных прац[1], аднак падзеі, якія адбываліся ў тыя гады ў Беларускім Падзвінні, усё яшчэ застаюцца маладаследаванымі. Невыпадкова ў айчыннай літаратуры яны асвят ляюцца павярхоўна і з перавагай састарэлых трактовак асноўных здарэнняў. Артыкул з’яўляецца спробай аўтара запоўніць гэты прагал і прасачыць ход вайны на полацка-віцеб скім памежжы ад яе пачатку да спалення Полацка ў чэрвені 1633 г.

Падрыхтоўка ўрада Міхаіла Фёдаравіча да нападу на Рэч Паспалітую пачалася задоўга да заканчэння Дэвулінскага перамір’я, тэрмін якога завяршаўся 3 ліпеня 1633 г. Яшчэ ў сакавіку 1629 г. паслам шведскага караля ў Крамлі была дэкларавана дапамога ў антыгабсбургскай кааліцыі і — з умовай трымаць у сакрэце — сказана пра намер парушыць мір з Рэччу Паспалітай[2]. Густаў Адольф, падпісаўшы 26 кастрычніка 1629 г. у Альтмарку шасцігадовае перамір’е з Рэччу Паспалітай, хоць сам асцерагаўся правакаваць Варшаву на абвастрэнне, ужо ў 1630 г. праз свайго пасла прапанаваў Маскве навербаваць жаўнераў у падкантрольных яму нямецкіх землях для супольнай атакі на ўладанні Жыгімонта ІІІ з абодвух бакоў[3]. Пасля Сталбоўскага міру „Леў Поўначы” ўбачыў у Расіі саюзніка, якога не хапала для барацьбы супраць польскай дынастыі Вазаў. І ўжо ў пачатку 1631 г. Ёган Мёлер прывёз Густаву Адольфу пазітыўны адказ цара на яго план ды паведаміў пра ваенную падрыхтоўку Масквы і цвёрды намер атакаваць Рэч Паспалітую яшчэ да заканчэння перамір’я[4].

План Густава Адольфа быў яму вельмі выгадны з розных бакоў: усе кошты на войска, якое заставалася ў распараджэнні шведскага караля, абавязваўся пакрываць царскі ўрад, што прыносіла б вялізныя прыбыткі, а ўцягваннем Масквы ў вайну з Рэччу Паспалітай ён не толькі зводзіў бы рахункі з польскімі Вазамі, але і змог бы адвабіць Расію ад пытання спрэчнай прыналежнасці Нарвы[5]. Аргументы шведскага канцлера Аксэля Оксэншэрны, што вярбоўка жаўнераў для Масквы можа папсаваць адносіны Швецыі з Рэччу Паспалітай, з якой варта захоўваць перамір’е[6], ніколькі не засмучалі караля.

Царскі ўрад ухапіўся за план супольнай экспансіі, на якую не шкадаваў ніякіх сродкаў, і са свайго боку таксама ў пэўнай ступені інспіраваў Швецыю заманлівай перспектывай хуткага ўступлення ў вайну Масквы. У канцы студзеня 1631 г. маскоўскае пасольства накіравалася на Захад з граматай Густаву Адольфу, у якой гаварылася, што Дэвулінскае пагадненне ўжо фактычна разарвана і на вясну цар хоча пачаць вайну. Акрамя таго яно везла і дыпламатычныя пасланні ў двары Англіі, Даніі, Галандыі і Нідэрландаў, у якіх цар Міхаіл Фёдаравіч таксама абвяшчаў, што не намераны чакаць канца перамір’я, і прасіў дапамогі ў вярбоўцы жаўнераў ды закупе зброі[7]. Праз год, калі шведскі пасол Ёган Мёлер 16 студзеня 1632 г. чарговы раз з’явіўся ў Маскве, Міхаіл Фёдаравіч пацвердзіў прынцыповае прыняцце плана Густава Адольфа, удакладніўшы толькі дэталі: навербаваная ў Нямеччыне армія мусіла складаць 10 000 пешых і 2000 конных наймітаў, на плату якім прызначалася па 80 000 руб. штомесяц з маскоўскага скарбу[8]. У самой Маскоўскай дзяржаве ў рамках падрыхтоўкі да вайны з 1630 г. складваліся каштарысы войска, і па спісах на 1632 г. у царскую армію магло быць адначасова мабілізавана больш за 98 тыс. чалавек[9].

Пачатак вялікай вайны цар спачатку паабяцаў шведам на вясну 1631 г., калі яго ўдар па Рэчы Паспалі тай з поўдня мелася падтрымаць Турцыя, потым — на лета таго ж года, урэшце перанёс пачатак дзеянняў на вясну 1632 г.[10]. Але і трэці тэрмін не быў вытрыманы, бо ў рэальнасці царскія палкі вырушылі з Масквы толькі 3 жніўня. Такая затрымка была звязана галоўным чынам з недастатковай падрыхтаванасцю маскоўскай арміі да маштабных наступальных дзеянняў, а потым і з чэрвеньскім татарскім нападам. З-за негатоўнасці для пачатку наступу не была выкарыстана нават смерць Жы гі монта ІІІ (30.IV.1632). Хоць 20 чэрвеня вайну ўхваліў Земскі сабор, скліканы патрыярхам Філарэтам, прайшло яшчэ шмат часу на прызначэнне галоўнакамандуючага, і г. д.

З мэтай падпісання вялікага дагавору са Швецыяй 31 кастрычніка, ужо пасля першых ваенных поспехаў, з Масквы выехала адмысловае пасольства, што везла і праект падзелу Рэчы Паспалітай — „праведный и добрый раздел и рубежи с поляками”. Расія збіралася анексаваць землі Беларусі з Севершчынай і Чарнігаўшчынай, а Вільню саступіць Швецыі, якая разлічвала найперш на польскае Памор’е[11]. У праекце побач са Смаленскам і Кіевам фігураваў і Полацк — горад, якім царскія войскі пры дапамозе шведаў павінны былі авалодаць.

Цар пачынаў вайну з энтузіязмам, спадзеючыся на раскол Рэчы Паспалітай на два фронты. Усё было прадумана, падрыхтавана, і сапраўды, адначасовы ўдар з двух бакоў па не гатовай да такой вайны шляхецкай рэспубліцы мог прывесці да катастрафічных для яе наступстваў. Аднак праект маскоўска-шведскага ваеннага саюзу так і не ажыццявіўся — яго сарвала раптоўная смерць Густава Адольфа ў бітве пры Лютцэне (16. ХІ.1632), пра што царскае пасольства даведалася ўжо ў дарозе[12]. Без Швецыі ж вайна пайшла зусім не так паспяхова для Масквы, як чакалася[13]. Гэты фактар, а таксама хуткае з’яўленне новага манарха, абранне якога адбылося за 3 дні да гібелі шведскага караля, і ўратавалі шляхецкую рэспубліку ад горшага сцэнара.

Распачатую вайну нельга назваць нечаканай для Рэчы Паспалітай. У сенаце даўно мелі ўяўленне пра намеры Маскоўскай дзяржавы. І ў Варшаве, і ў Вільні летам 1632 г. ведалі, што рашэнне аб развязванні агрэсіі супраць Рэчы Паспалітай было ўжо прынятае царом і баярамі[14]. Недарэмна з восені 1631 г. за вайсковай падрыхтоўкай суседзяў сачыў смаленскі ваявода Аляксандр Корвін Гасеўскі. Вялікі гетман Леў Сапега ўжо ў са ка віку 1632 г. у сваіх прамовах на вальным сойме, і ў сенаце, і ў пасольскай ізбе двойчы казаў пра тое, што Масква ўзгадніла са Швецыяй далучэнне да Расіі чатырох усходніх ваяводстваў ВКЛ, і што Густаў Адольф ударыць з 5 тысячамі з захаду на польскае Памор’е[15]. Акцэнтуючы непазбежнасць хуткай вайны, вялікі гетман пастуляваў неабходнасць выстаўлення 40 000 войска, або як мінімум — 20 000, аднак сойм ухваліў збор толькі 10-тысячнай арміі[16].

Нягледзячы на тое, што ўрад Рэчы Паспалітай быў загадзя інфармаваны пра ваенныя планы Масквы, фактычна да лета 1632 г. ніякай мабілізацыі не праводзілася[17]. На пачатку вясны 1632 г. Леў Сапега выкарыстаў згоду пасла імператара Фердынанда, каб перадаць цару пасланне, у якім пераконваў у неабходнасці трымацца перамір’я і ў магчымасцях яго пратэрміноўкі, а ў канцы траўня напісаў прыватны ліст да патрыярха Філарэта са зваротам да цара і выслаў ганца, аднак той быў затрыманы на мяжы[18]. Спробы дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту даўно нічога не давалі. Узгадніўшы план вайны з Густавам Адольфам, Крэмль ужо з сярэдзіны красавіка — траўня 1631 г. адхіляў усялякія ініцыятывы па перагаворах.

Канкрэтныя захады па ўмацаванні межаў ВКЛ пачалі рабіцца толькі пасля смерці Жыгімонта ІІІ. Ра да сената 7 траўня даручыла вялікаму гетману ўма цаваць замкі ў Смаленску, Полацку, Віцебску, Дына бургу ды іншых памежных цвердзях і забяспечыць іх гарнізонамі[19]. А Віленская канвакацыя 15 траўня вырашыла накіра ваць пасла ў Маскву з завярэннямі ў імкненні трымацца міру і набраць 6000 жаўнераў для абароны межаў, аднак яе рашэнняў вялікі гетман не прызнаў, як і шэраг іншых высокіх ураднікаў. У канцы траўня 1632 г. з Берасця Леў Сапега выдаў прыпаведныя лісты ротмістрам на збор жаўнераў, адзначаючы, што тыя мусяць пе рашкаджаць „пастаронняму непрыяцелю як ад Масквы, так і ад Густава…”[20]. З яго паслання да віленскага біскупа вынікала, што ўсяго на замках мелася быць 1350 нанятых жаўнераў, з якіх 550 прызначалася на Смаленск, па 200 на Полацк, Віцебск і Дарагабуж і па 100 на Дынабург і Белую[21]. Аднак, як пазней высветлілася, прынамсі частка тых жаўнераў і ў кастрычніку ўсё яшчэ не дайшла да сваіх замкаў, прычынай чаго, як тлумачылі гетманы, стаў недахоп грошай[22].

Хоць, як не без падстаў сцвярджаў Крыштаф Радзівіл, маскоўскі ўрад на сярэдзіну траўня 1632 г. ужо меў пад зброяй больш за 60 тыс.[23], шляхта ВКЛ, на плячах якой мусіла трымацца абарона ўсёй усходняй мяжы, дэманстравала неапраўданую бяспечнасць. Напрыклад, ашмянскае рыцарства, як і большасць шляхты Рэчы Паспалітай, у пастулатах на канвакацыйны сойм за явіла, што на магчымую вайну павінна хапіць сродкаў, ух валеных на папярэднім сойме[24], а многія соймікі ўсё яшчэ хацелі накіраваць у Маскву пасольства. На самім жа сойме, недаацаніўшы маскоўскай небяспекі не без уплыву Льва Сапегі, які да апошняга верыў, што непрыяцель не пачне вайны да заканчэння перамір’я, пастанавілі ў выпадку нападу непрыяцеля сабраць для ВКЛ 4500 жаўнераў з падаткаў, ухваленых папярэдне[25].

Абодва гетманы, занятыя на канвакацыйным і элекцыйным соймах, не шмат маглі зрабіць для арганізацыі абароны. Да сярэдзіны восені 1632 г. Леў Сапега на няў ад 2500 да 3000, а Крыштаф Радзівіл — каля 2000 жаўнераў[26]. Парадаксальным чынам сам вялікі гетман адмоўна паўплываў на абароназдольнасць ВКЛ, бо тарпедаваў захады Крыштафа Радзівіла дадаткова павялічыць свае сілы[27]. Маючы зусім іншую канцэпцыю абароны, вялікі гетман рупіўся толькі пра забеспячэнне памежных замкаў гарнізонамі, а вербаванне палявога войска лічыў адно дачасным абцяжарваннем скарбу[28].

Пачаткам ваенных дзеянняў прынята лічыць 3 жніўня 1632 г., калі галоўныя сілы на чале з ваяводам Міхаілам Шэіным вырушылі з Масквы на Смаленск, хоць да аблогі дняпроўскай фартэцыі яны прыступілі толь кі ў снежні. Непрыяцель атакаваў межы ВКЛ на максімальна шырокім фронце — „ад Чарнігава аж да самых Інфлянтаў” вялізнымі сіламі (каля 60 тыс., з якіх траціна — „чужаземцаў і трыбам чужаземным вывучаных”) і, як пісаў Крыштаф Радзівіл, быў блізкі да перамогі, бо „межы нашыя без абароны, а замкі ў абы-якім забеспячэнню застаў”[29], але цар спакусіўся на Смаленск. І сапраўды, з кастрычніка 1632 і да вясны 1633 г. царскімі ваяводамі былі захоплены Белая, Дарагабуж, Рослаў, Сярпейск, Почап, Старадуб, Сураж, Трубчэўск і Ноўгарад-Северскі, а некаторыя аддзелы дасягалі Гомеля[30]. Устрывожаны поспехамі непрыяцеля, новаабраны манарх Уладыслаў IV у пасланні за 22 лістапада загадваў Льву Сапегу, каб той хутчэй пасылаў ротмістраў на замкі.

Трывогі не былі беспадстаўныя, непрыяцель усё бліжэй падступаў да галоўных цвердзяў на Дзвіне. Ужо 25 лістапада 1632 г., пасля нядоўгай аблогі, быў узяты Невель. Яго абаронцаў (а замак меў толькі 60 чал. пяхоты) угаворваў здацца царскім ратнікам невельскі „бурмістр” Грыгорый Сямёнаў сын Радзецкі з рускім прозвішчам Каваль, які перайшоў на расійскі бок[31]. Аднак камендант Пётр Мравінскі не прыняў капітуляцыі і сышоў у ВКЛ. Неўзабаве ён з’явіўся ў Полацку, жыхароў якога моцна ўстрывожыла страта Невеля. Полацкія мяшчане рашуча пратэставалі супраць просьбы Пятра Мравінскага пацвердзіць, што непрыяцель здабыў замак з яго рук вялікай сілай, і ўскладвалі на яго віну за капітуляцыю[32].

Полацк і Віцебск са зразумелых прычын знаходзіліся пад асаблівай увагай царскіх ваяводаў, і іх выведная служба збірала звесткі пра вайсковую сітуацыю на паўночна-ўсходніх рубяжах Вялікага Княства задоўга да развязання вайны. Перад летам 1632 г., на якое папярэдне прызначаўся пачатак дзеянняў, выведка была актывізаваная. Напрыклад, нейкі селянін Пярвушка Арыстаў, якога пскоўскі ваявода пасылаў у выведку пад Полацк, паведаміў ім 15 траўня 1632 г., што там толькі Ян Лісоўскі, які збірае ратных людзей, але, маўляў, пойдзе з імі пад Смаленск[33]. У лістападзе з допытаў Мікалая Іваноўскага непрыяцелю стала вядома, што ў Полацку з Лісоўскім усяго 80 гайдукоў, аднак там чакалі прыходу ротмістра Тарусы з 200 гайдукамі, і столькі ж гайдукоў знаходзілася ў Віцебску[34]. Па афіцыйных звестках, у Полацку і Віцебску на пачатак ваенных дзеянняў мелася сядзець па 200 пяхотнікаў[35], але ў рэальнасці іх найверагодней было менш. Малалікасць полацкага гарнізона пацвярджалася і звесткамі, атрыманымі ад палонных, захопленых 15 снежня 1632 г. у бітве з харугвай ротмістра Яна Уронскага каля Колпінскага возера (цяпер паўднёвы захад Пскоўскай вобласці) — самога ротмістра, пісара полацкага ваяводы Крыштафа Курчы і шляхціча Самуіла Спісальскага. Хоць іх паказанні істотна адрозніваліся, з усяго сказанага вынікала, што на той час у Полацку былі толькі гайдукі і сотня вершнікаў ротмістра Тарусы, а ваявода Януш Кішка па распараджэнні караля наймае па 2 харугвы гусараў і казакоў, якія, маўляў, збіраюцца сысці, і ў горадзе застануцца гайдукі ды мясцовая шляхта[36].

Нягледзячы на сваё стратэгічнае значэнне, паўночныя фартэцыі Беларусі заставаліся без належнай абароны. Яшчэ ў 1626 г. на Варшаўскім сойме паслы Полацкага ваяводства скардзіліся, што на замку да таго часу не было сталага гарнізона, але да вайны сітуацыя так і не змянілася да лепшага[37]. Як вынікае з ліста полацкай і віцебскай шляхты да гетмана, як толькі яны даведаліся пра разрыў Масквой дагавора, то адразу папрасілі „як найхутчэйшага ратунку”, і былі спакойныя, атрымаўшы гетманскае абяцанне, аднак і на пачатак снежня 1632 г. не мелі патрэбных жаўнераў для сваіх гарнізонаў; непрыяцель, папярэджвалі яны, пабраўшы многа замкаў, ужо на іх намагаецца кінуць сілы, а яны ж, не маючы ніадкуль дапамогі, не змогуць супрацьстаяць яму сваімі слабымі сіламі[38].

На зіму, калі балоты і шматлікія рачулкі замерзлі, маскоўскія ваяводы сапраўды актывізаваліся. Пад канец года Леў Сапега паведамляў каралю, што непрыяцель адно сваё войска трымае пад Смаленскам, „другое накіраваў да Полацка і Віцебска, а трэцяе павярнуў да Мсціслава і Крычава”, і папярэджваў, што яго „цяперашні спосаб ваявання моцна адрозніваецца ад першых часоў”[39]. Гетманы ж ВКЛ не мелі сілаў для дзеянняў супраць трох груповак. Жаўнеры, нанятыя Сапегам, былі разасланыя пераважна па замках, а харугвы, што збіраліся па прыпаведных лістах Крыштафа Радзівіла, канцэнтраваліся пад Оршай для паходу пад Смаленск. Войска сцягвалася марудна і на сярэдзіну снежня ў абозе было толькі дзве харугвы — гусарская Грыгорыя Мірскага і казацкая чКрыштафа Клячкоўскага. Сам палявы гетман, якому па волі манарха састарэлы Леў Сапега ўрэшце перадаў галоўнае камандаванне і над палявым войскам, і над гарнізонамі, 18 снежня прыбыў пад Оршу, куды працягвала збірацца армія ВКЛ. Пакуль канцэнтраваліся аддзелы, гетман высылаў асобныя харугвы на прыкрыццё замкаў. Аднак, як прызнаваў сам Сапега, маючы такія абмежаваныя сілы, дапамагаць Смаленску і высылаць падтрымку Полацку, Віцебску ды іншым замкам — „справа вельмі цяжкая і немагчымая”[40]. Калі ж на 31 студзеня ў абозе сабралася каля 3000 жаўнераў, з якімі можна было распачынаць контрдзеянні супраць непрыяцеля, то з-пад Оршы Крыштаф Радзівіл перавёў свае сілы бліжэй да Смаленска, пад Баёва, дзе ўжо стаялі сілы смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага[41]. Уся палявая армія ВКЛ налічвала тут каля 4500 чалавек[42] і занялася ратаваннем Смаленска, а Полацк і Віцебск мусілі неяк абараняцца самі.

Віцябляне, калі непрыяцель ужо падыходзіў пад сцены, працуючы днём і ноччу, паспелі паправіць умацаванні сваіх замкаў[43]. Віцебскі ваявода Самуэль Сангушка, хоць да пачатку 1633 г. знаходзіўся ў Белым Ковелі, адкуль выслаў у падтрымку віцяблянам некалькі дзясяткаў конніцы з пяхотай і прасіў палявога гетмана абараняць горад, неўзабаве і сам прыехаў для арганізацыі абароны[44]. Прыбыццё людзей ваяводы было своечасовым, бо зімой 1632/33 каля Віцебска, Оршы і Мсціслава „прамышлялі” кантынгенты Сямёна Празароўскага і Багдана Нагога[45]. У другой палове студзеня пад Віцебскам адбыліся сур’ёзныя баі, дзе сіламі віцебскага ваяводы і ротмістра Клячкоўскага з дапамогай харугвы, нанятай аршанцамі, а таксама з віцебскімі мяшчанамі і дабравольцамі Яна Бірулі была разгромлена маскоўская групоўка Празароўскага, які спрабаваў заняць горад[46]. Як паведамляў сам гетман, „да ста Масквы забіта, восем харугваў і адна гармата захоплены…”[47]. Але і праз месяц віцябляне заставаліся як абложаныя. Паведамляючы князю Радзівілу, што маскоўскія ратнікі ўжо высеклі Лёзна і Вялешкавічы ды набліжаюцца да Віцебска, віцебскія ўраднікі Крыштаф Храпавіцкі і Мікалай Жаба апісвалі свой бядотны стан: „…ад частых нападаў непрыяцеля ўсе нашыя воласці ўжо спустошаныя, няма адкуль жыўнасці і сілы браць, бо ўсе сяляне нашыя пасечаныя, а іншыя ў палон пабраныя…”[48].

Полацкае рыцарства, „пазбаўленае ўсялякай падтрымкі”, з’ехалася 5 лютага на грамнічны соймік да Полацка і абавязалася з кожных чатырох службаў да 11 лютага прыслаць на замак пад харугву свайго ротмістра Аляксандра Рыпінскага „гайдука выбранца з ваеннай зброяй і жыўнасцю на чатыры тыдні”, а таксама ўхваліла чатыры паборы на конных жаўнераў для абароны свайго ваяводства[49]. Сама шляхта паабяцала ў выпадку наступу непрыяцеля са сваёй павіннасці без затрымкі ставіцца да Полацка, пад каманду свайго ваяводы Януша Кішкі[50].

Януш Кішка з’явіўся ў горадзе незадоўга да згаданага сойміка, а перад яго вяртаннем Полацкае ваяводства абрабавала харугва смаленскага ваяводзіча Мікалая Абрамовіча. Неаплачаныя жаўнеры пакінулі па сабе такую чорную памяць, што полацкая шляхта склала пратэстацыю, просячы жорсткага суду гетмана над крыўдзіцелямі і адпаведных універсалаў караля[51]. Ваявода на свае кошты наняў толькі казацкую харугву — 100 коней (не 150 гусараў[52]), якая і заставалася прыкрываць мяжу. У лісце да Крыштафа Радзівіла за 17 сту дзеня 1633 г. Януш Кішка дэтальна апісаў цяжкасць яго сітуацыі: у непрыяцеля „на Невель, на Лукі і на Себеж прыйшло некалькі тысяч свежага люду”, і ўжо за 10 міль ад Полацка парабілі астрогі. Прасіў на цяжкі час прыслаць дапамогу на замак, абяцаючы, што калі непрыя целя ўдасца „адвярнуць”, то і людзей сваіх пашле, і сам пойдзе на паслугі гетману[53]. Замест харугвы Адама Паўловіча[54], якая стаяла побач, на полацкім гасцінцы, але мусіла на распараджэнне гетмана ісці да галоўных сілаў пад Оршу, ваявода папрасіў накіраваць хоць Дзевялтоўскага з татарамі, якія служылі з павіннасці, або хоць каго — каб толькі не пакідаць горад зусім адкрытым. Аднак калі да Полацка прыйшло „трохі татараў”, гетман загадаў Дзевялтоўскаму „днём і ноччу ісці да абозу” пад Баёва, што адразу ж выклікала адмоўную рэакцыю Кішкі: „…каб мець нешта на адпужванне непрыяцеля, затрымаў пана Дзевялтоўскага пры тых жа татарах”, — напісаў ён Радзівілу, бо вораг ужо „пад самы Полацк з агнём і мячом падпадаў”, а ў горадзе — „люд дамовы”, які мала на што здатны: „са ста сямідзесяці коней, што іх тут папісалася, не знойдзецца і больш за дзесяць падобных”[55].

Зразумела, ваявода не мог блытаць планы гетмана, і неўзабаве татары ўсё ж рушылі да абозу, а Януш Кішка застаўся ў Полацку, як пісаў, „толькі з чэлядкаю маёю дворнаю ды трохі пяхоты”, так што „не будзем мець кім непрыяцелю адпор чыніць, калі даведаецца, што людзі з замка сышлі”, — зноў з жалем падкрэсліў ваявода[56]. Праз нейкі час ён паведамляў і пра непаразуменне з наймам сотні пяхотнікаў, якую меўся сабраць ротмістр Павел Таруса, і выказваў спадзеў на тое, што кароль даручыць гэты набор яму[57].

Трэба прызнаць, што слабое забеспячэнне жаўнерамі памежных замкаў абумовіла не толькі стратэгія князя Радзівіла, — усё кіраўніцтва дзяржавы тады было занята ратаваннем абложанага Смаленска. У лютым кароль Уладыслаў IV, хоць ведаў пра цяжкае становішча замкаў Падзвіння, неаднаразова патрабаваў ад Льва Сапегі не даваць жаўнераў у гарнізоны, а ўсіх хутчэй пасылаць да абозу палявога гетмана[58].

Між тым, сітуацыя Полацка пагаршалася. Цягам усёй вясны 1633 г. луцкі ваявода Пётр Рэпнін пасылаў да горада спецыяльныя кантынгенты „за языкамі”[59], чакаючы лепшага моманту. Даведаўшыся пра пагрозу непрыяцельскага нападу, ротмістр і полацкі падваявода Ян Лісоўскі 11 чэрвеня заклікаў мяшчан панесці дадатковыя павіннасці: наняць за свае грошы яшчэ на адзін тыдзень казацкую роту Аляксандра Віскоўскага, служба якой сканчалася, а таксама каб „для абароны места свайго вежу на рагу ад Палаты на замку нізшым збудава лі” або хоць дрэва на яе далі і каб дазволілі жыхарам Запалоцця перасяляцца на Верхні замак[60]. Аднак адразу пасля гэтага, як вынікае з цытаванай пратэстацыі, на ратушу прыйшлі „некаторыя асобы з мяшчан паспольства полацкага”, якія склалі пісьмовую адмову выконваць усё пералічанае, узнялі шум, абражалі падваяводу і абяцалі збіраць грошы на яго „знясенне”, а ўжо праз дзень, з 12 на 13 чэрвеня на горад напала маскоўскае войска.

Даведаўшыся пра адсутнасць значных сілаў у Полацку, ваявода Пётр Рэпнін 10 чэрвеня паведаміў у Невель, што ўжо накіраваў з Лукаў на горад сваіх ратнікаў, якія мусілі аб’яднацца з невельскімі сіламі Мікіфара Пляшчэева. Луцкая „пасылка” злучылася з ратнымі людзьмі з Невеля, Тарапца, Холма і дзвюма стралецкімі сотнямі[61], так што разам атрымаліся сур’ёзныя сілы, якія на світанку 13 чэрвеня падкраліся да Полацка. Ключавую ролю ў пранікненні непрыяцеля ў горад выканаў былы невельскі „бурмістар” Грыша Каваль (Грыгоры Радзецкі). Узяўшы 50 стральцоў, ён перабраўся цераз роў і, праламаўшы дзірку ў астрозе, дапамог пралезці ў астрог стральцам, пасля чаго падманам абясшкодзіў варту: „…литовских сторожей к себе приманил дву человек — заговорил по-литовски, и примоня их, и зарубил тех сторожей”, — выхваляўся Радзецкі сваімі заслугамі перад царом Міхаілам Фёдаравічам[62]. Пасля гэтага была адкрыта брама і ў астрог уварвалася маскоўскае войска. Са слоў падваяводы, яно „все место Полоцкое и Заполоте сплендравало и попалило, за чим як лянтвойта, так бургомистра и инших много добрых колекгов в месте позабивали, а инших в полон живых побрано…”[63]. Справаздача луцкага ваяводы Пятра Рэпніна дадае дэталі: „…многих полских и литовских людей побили и ротмистра гайдуцкого убили и острог и в остроге посады и за Полотою рекою посады ж выжгли и высекли без остатков, и многие де литовские люди во дворех заперлись и погорели и в Двине многие потонули. И наряд, и знамена и барабаны и языки литовские поимали”[64]. Сярод трафеяў, захопленых у полацкім ас трозе, было і „знамя мещанское”[65], што сведчыць пра ўдзел мяшчан у абароне.

Абаронцы „заперлися в малом городе” — у Верхнім замку, які ўзяць і пры некалькіх спробах не ўдалося. Палачане нават ажыццяўлялі вылазкі. На вестку пра набліжэнне да Полацка падмогі царскія ваяводы паспяшаліся сысці. Пакідаючы Полацк, яны „довершили разорение Полоцкого уезда”[66], вывезшы вялікую здабычу і шмат палону. Сярод прыведзеных у Вялікія Лукі палонных было нямала шляхцічаў (у тым ліку Ян і Даніла Міхайлавы Корсакавы), але найбольш мяшчан[67].

Вестка пра спусташэнне Полацка разыходзілася вельмі хутка. Кароль і вялікі князь атрымаў яе па дарозе з Варшавы на Вільню, што пацвердзіў ужо 15 чэрвеня ў пасланні з Берштаў да віцебскага рыцарства. Хвалячы віцяблянаў і дзякуючы ім за тое, што, „замкнуўшыся ў замку віцебскім з ваяводаю”, адважна пераносілі ўсе цяжкасці і непрыяцеля „такую вялікую моц шчуплаю абаронаю затрымлівалі”, назваў іх шчаслівейшымі за палачанаў, якія, маўляў, хоць адчайна абараняліся ў замку, — „горад здрадаю схізматыкаў захапіла і спа ліла Масква”[68]. Пазней падобнае паўтарыў Альбрыхт Станіслаў Радзівіл: „З-за здрады схізматыкаў Масква ўзяла горад Полацк і ператварыла яго ў пух…”[69].

Даводзіцца, аднак, прызнаць, што якая-небудзь роля праваслаўных палачан у захопе горада непрыяцелем не пацвярджаецца крыніцамі. Паводле расійскіх архіваў, як паказаў у сваім даследаванні А. Малоў, ваяводы да-сягнулі поспеху дзякуючы раптоўнасці нападу і падманным дзеянням Радзецкага. Канфесійны фактар цалкам адсутнічае і ў скарзе Лісоўскага на мяшчан, якія не паслухаліся яго распараджэння — усю адказнасць за „таковое сплендроване месту Полоцкому” падваявода, зразумела, усклаў на бунтаўнікоў супраць яго ўлады: „не през кого се стало, одно през тых особ мещан полоцких”[70]. Што істотна, сярод пералічаных 16 „бунтаўнікоў” не знайшлося нікога з тых, хто ў кастрычніку таго ж года бунтаваў паспольства супраць полацкага архіепіскапа Антонія Сялявы[71]. Праўдападобна, і манарх, і вялікі канцлер віну за спусташэнне Полацка звалілі на „схізматыкаў” апрыёрна, паколькі горад успрымаўся як цэнтр праваслаўя. Цікава, што ўжо праз месяц Уладыслаў IV зацвердзіў фундушовы запіс браслаўскага земскага суддзі Севасцяна Мірскага, які перадаваў полацкай Багаяўленскай царкве зямлю для пабудовы манастыра, храма, школы і шпіталя[72].

На прыкрыццё Полацка быў спешна накіраваны рэгімент крайчага ВКЛ Жыгімонта Караля Радзівіла, а для лепшага эфекту кароль з Вільні паслаў універсал да полацкага рыцарства, заклікаючы, каб усе збіраліся да Полацка, да свайго ваяводы і, „па прыкладу Віленскага і Мсціслаўскага ваяводстваў… па магчымасці далі адпор таму непрыяцелю…”[73]. Каб спыніць сыход жыхароў са спаленага горада, Уладыслаў IV ужо па дарозе з арміяй на Смаленск звярнуўся з універсалам да полацкіх мяшчан. Спасылаючыся на весткі, што пасля маскоўскага нападу многія палачане пераходзяць на іншыя месцы, пакідаючы горад, „на які непрыяцель пільнае вока мае”, кароль распарадзіўся, каб яны „назад у горад вярталіся, зноў у ім будаваліся і разам, не разыходзячыся, за бяспекай горада сачылі”, а калі хто не вернецца, пляцы такіх будуць перадавацца іншым[74].

Пасля чэрвеня 1633 г. горад і ўсё ваяводства за-ставаліся моцна спустошаныя. На наступнае лета Януш Кішка прасіў сястру звярнуцца да гетмана, каб той загадаў сваім харугвам сысці з Полацка, які ў выніку вайны апынуўся ў страшнай бядоце і няшчасці: „…Убогая эканомія. Мужычкі пабіты непрыяцелем, рэшта пустая, у самога збожжа няма…”[75]. Абароназдольнасць замка па-ранейшаму пакідала жадаць лепшага. Як сведчыць пазнейшая скарга таго ж Яна Лісоўскага, згаданы вышэй ротмістр Павел Таруса не сабраў харугвы, на якую атрымаў са скарбу грошы: у пачатку жніўня на замку было толькі пару дзясяткаў пахолкаў, большасць з якіх — без шабляў і мушкетаў[76]. Праз год віленская канвакацыя патрабавала „у прыклад іншым” пакараць Тарусу і яго саўдзельнікаў, які, наогул не даслужыўшы ў Полацку, „пяхоту свядома распусціўшы”, а „грошы і барву гадавую ў свой пажытак абярнуўшы”, вялікімі грашовымі экзекуцыямі ўціскаў вёскі і мястэчкі ў Княстве Літоўскім і Жамойцкім, займаўся рабаўніцтвам і рукі свае забрудзіў „свядомым забойствам”[77].

Трагічны эпізод полацкай гісторыі адгукнуўся рэхам і ў Еўропе. Так, у Прускім герцагстве яшчэ ў лютым 1633 г. цікавіліся, ці сапраўды маскоўская армія, захапіўшы Дарагабуж, узяла ў аблогу са Смаленскам і Полацк, а 28 чэрвеня таго ж года нейкая пані Урсула Маерын, што з Варшавы перасылала навіны пра вайну ў Вену і Мюнхен, паведаміла імператару Фердынанду ІІ пра захоп Полацка маскавітамі[78].

Хоць у сучаснай расійскай гістарыяграфіі „взятие Полоцка” лічыцца «одной из наиболее значительных побед русских войск на „северном фронте” Смоленской войны»[79], раней яно не выклікала прыкметнай увагі гісторыкаў як у Расіі, так і ў Беларусі[80]. Асаблівую значнасць канфлікту часткі мяшчан з уладамі Полацка ў 1633 г. надала толькі марксісцкая гістарыяграфія, у якой апісанае здарэнне было ператлумачана і паўстала ў зусім іншым святле.

Першым на чэрвеньскія падзеі 1633 г. у Полацку звярнуў асаблівую ўвагу савецкі ваенны гісторык І. Ф. Лочмель, які ўпісаў іх у кантэкст нацыянальных памкненняў усходнеславянскіх народаў і іх „братніх адносін”[81]. Трактуючы гісторыю пасля вераснёўскага паходу Чырвонай Арміі 1939 г., ён убачыў у канфлікце часткі мяшчан з падваяводам Лісоўскім не толькі адмову палачан рамантаваць умацаванні горада, але і няўдзел у абароне і пераход на тэрыторыю, занятую царскім войскам, — ва ўсім гэтым праявілася „стремление белорусского народа к освобождению от панской Польши и соединению с братским русским народом”[82]. Аднак у цытаванага аўтара тыя полацкія падзеі названы „хваляваннямі”, а ў Савецкай Беларусі пад пяром Лаўрэнція Абэцэдарскага, які бясспрэчна наследаваў Лочмеля, полацкія хваляванні ператварыліся ў „паўстанне”. „Большая частка жыхароў Полацка, узняўшы ў 1633 г. (у час руска-польскай вайны) паўстанне, разам з рускімі вой ска мі змагалася супраць войск Рэчы Паспалітай, а потым са сваімі сем’ямі добраахвотна перайшла на тэрыторыю Расіі”, — вось што „прачытаў” галоўны савецкі гісторык БССР у сціслых звестках добра вядомых дакументаў[83]. Пры гэтым Л. Абэцэдарскі сцвярджаў, быццам з заявы полацкага падваяводы вынікала, што „русские войска взяли Полоцк благодаря помощи мещан”, якія потым у дадатак „перешли на сторону русских войск и вместе с ними осадили Верхний замок”[84].

Версія Л. Абэцэдарскага стала „кананічнай” і ўвай-шла ў навучальную літаратуру ды энцыклапедычныя выданні. Паводле акадэмічнай „Гісторыі Беларускай ССР”, жыхары Полацка „с нетерпением ожидали прихода русских войск”, таму і адмовіліся выконваць распараджэнне, а калі царскія ратнікі падышлі да Полацка, то „жители города восстали и присоединились к русским войскам”[85]. Пры гэтым згаданыя Лісоўскім „некаторыя асобы з мяшчан” ператварыліся ў „велізарны натоўп гараджан”, які адмовіўся выконваць распараджэнне падваяводы, і ўлады „не паспелі расправіцца” з імі толькі таму, што горад нечакана быў захоплены, — „гараджане далучыліся да рускіх войск”, а калі Верхні замак узяць не ўдалося, то ў Расію „разам з рускімі войскамі пайшла і большая частка гараджан”[86]. Версія Абэцэдарскага часам дапаўнялася новымі фантастычнымі дэталямі: так, у гістарычным нарысе пра Полацк гаварылася, што палачане заявілі пра сваё нежаданне рамантаваць умацаванні менавіта „пры з’яўленні рускіх войскаў ля сцен Полацка”, і што ўначы з 12 на 13 чэрвеня 1633 г. акурат яны, палачане, „адкрылі рускім войскам вароты горада”[87], або што менавіта „натоўп гараджан перашкодзіў падваяводу і магістрату ўмацаваць Ніжні замак”[88], чым і дапамог царскім ратнікам.

Так звычайны канфлікт часткі паспольства з уладамі Полацка ператварыўся ў „полацкае паўстанне”, якое на старонках падручнікаў па гісторыі ў савецкія часы выдавалася за прыклад „барацьбы народных мас супраць нацыя наль на-рэлігійнага прыгнёту”, імкнення беларусаў „да ўз’яднання з рускім народам”, іх „цягацення да Расіі”[89]. Але не толькі тады. У часы прэзідэнцтва А. Лукашэнкі, калі тлумачэнне мінулага пачалі зноў „падганяць” пад былыя стандарты, у многія дзяржаўныя выданні вярнулася старая легенда пра „полацкае паўстанне”[90]. Пара б з ёй канчаткова развітацца.


[1] Гл. напр.: Сташевский Е. Смоленская война 1632–1634. Организация и состояние московской армии. Киев, 1919; Godziszewski W. Polska a Moskwa za Władysława IV. Kraków, 1930; Kupisz D. Smoleńsk 1632–1634. Warszawa, 2001; Lipiń ski W. Początek działań rosyjskich w wojnie smoleńskiej // PHW. T. V. (1932); ён жа. Działania wojenne polsko-rosyjskie pod Smoleńskiem od października 1632 do września 1633 r. // PHW. T. V. (1932); ён жа. Organizacja odsieczy i działania wrześniowe pod Smoleńskiem w r. 1633 // PHW. T. VI (1933); Wisner H. Krol i car. Rzeczpospolita i Moskwa w XVI–XVII w. Kraków, 1995. З апошніх публікацый варта адзначыць артыкул А. Малова, заснаваны, аднак, толькі на расійскіх архівах: Малов А. В. Начальный период Смоленской войны на направле нии Великие Луки — Невель — Полоцк (до 3 июня 1633 г.) // Памяти Лукичева. Сборник статей по истории и источниковедению. Редактор-составитель Ю. М. Эскин. Москва, 2006. С. 128–129.
[2] Поршнев Б. Тридцатилетняя война и вступление в нее Швеции и Московского государства. Москва, 1976. С. 197–198. Пра жаданне пачаць вайну, не чакаючы заканчэння перамір’я, цар і патрыярх недвухсэнсоўна выказваліся і ў 1630 г., гл.: Козляков В. Н. Михаил Федорович. Москва, 2004. С. 203.
[3] Roberts M. Gustavus Adolphus. A History of Sweden 1611–1632. Vol. II: 1626–1632. London, 1958. P. 562–563.
[4] Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 267.
[5] Roberts M. Gustavus Adolphus. P. 562; Junkelman M. Gustav Adolf (1594–1632). Schwedens Aufstieg zur Gro.macht. Regensburg, 1993. S. 381.
[6] Paul J. Gustav Adolf. Christ und Held. Frankfürt — Zürich, 1964. S. 76.
[7] Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 251–252. Вось як тады тлумачылася падстава разрыву перамір’я: „Да и то нам ведомо, что королевич Владислав хочет доступати нашего Московского государства, и разорить наше государство и веру нашу христьянскую, а свою еретическую, папежскую проклятую веру ввести и утвердить по умышлению папы римского и по совету цесареву, и короля шпанского, и короля литовского” (Цыт. па: Вайнштейн О. Л. Россия и Тридцатилетняя война 1618–1648 г. Очерки из истории внешней политики Московского государства в первой половине XVII в. Москва, 1947. С. 89–90).
[8] Roberts M. Gustavus Adolphus… Р. 563; Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 279; Вайнштейн О. Л. Россия и Тридцатилетняя война 1618–1648 г. С. 139.
[9] Козляков В. Н. Михаил Федорович. С. 204. Падрабязней гл.: Сташевский Е. Смета военных сил Московского государства на 1632 год // Военно-исторический вестник. Киев, 1910. № 9–10.
[10] Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 241, 269, 280.
[11] Seredyka J. Rzeczpospolita w ostatnich latach panowania Zygmunta III (1929–1632). Zarys wewnętrznych dziejów politycznych. Opole, 1978. S.160; Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 319.
[12] Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 328–329.
[13] Падобна, што Густаў Адольф на той час сапраўды пераацэньваў вайсковыя здольнасці царскай арміі. Гл.: Roberts M. Gustavus Adolphus… Р. 564.
[14] Летам 1632 г. цар ужо праводзіў агляды ратнікаў, „и говоря с бояры указали послати… на Полских и Литовских людей, за их многие к Московскому государству неправды, бояр и воевод со многою ратью” (Книги разрядныя. Т. ІІ. С.-Петербург, 1855. С. 375, 377).
[15] Seredyka J. Rzeczpospolita w ostatnich latach panowania Zygmunta III. S. 159–160, 169–170.
[16] Тамсама. S. 172.
[17] Сцвярджэнні некаторых даследчыкаў, быццам у Рэчы Паспалітай ад пачатку 1631 г. не перапынялася ваенная пад рыхтоўка супраць Маскоўскай дзяржавы, выглядаюць непаразуменнем. Напр.: Поршнев Б. Тридцатилетняя война… С. 288.
[18] Czwołek A. Piórem i buławą. Działalność polityczna Lwa Sapiehy, kanclerza litewskiego, wojewody wileńskiego. Torun, 2011. S. 578, 585. (у друку)
[19] Biblioteka PAN w Kórniku. Rkps. 345, k. 8–9v.
[20] НГАБ. Ф. 1705. Воп. 1. Ад. зах. 78. Арк. 1315–1316.
[21] Biblioteka PAN w Kórniku. Rkps. 345, k. 21; Lipiński W. Działania wojenne polsko-rosyjskie pod Smoleńskiem od października 1632 do września 1633 r. // Przegląd Historyczno-Wojskowy (далей PHW). R. IV. T. V. Warszawa, 1932. S. 169.
[22] Kaczorowski W. Sejmy konwokacyjny i elekcyjny… S. 282.
[23] Wisner H. Litwa po zgonie Zygmunta III. Od zjazdu wileńskiego do konwokacji warszawskiej // Rocznik Bіałostocki. T. XV. Warszawa, 1981. S. 49; Kaczorowski W. Sejmy konwokacyjny i elekcyjny… S. 27.
[24] Сагановіч Г. Інструкцыя паслам Ашмянскага павета на канвакацыйны сойм 1632 г. // БГА. Т. 14 (2007). С. 218.
[25] Kaczorowski W. Sejmy konwokacyjny i elekcyjny… S. 123, 127.
[26] Radziwiłł Albrycht Stanisław. Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 1 (1632–1636). Oprac. A. Przyboś i R. Żelewski. Warszawa, 1980. S. 188.
[27] Czwołek A. Piorem i buławą. S. 594.
[28] Kupisz D. Smoleńsk 1632–1634. Warszawa, 2001. S. 87.
[29] Relacja Krzysztofa Radziwiłła z wojny moskiewskiej 1632–1634. Wyd. W. Lipiński // PHW. T. VII. Warszawa, 1934–35. S. 117.
[30] Книги разрядныя. Т. ІІ. С.-Петербург, 1855. С. 384; Малов А. В. Начальный период… С. 131.
[31] Малов А. В. Начальный период… С. 141.
[32] Пратэстацыя полацкіх мяшчан, 22.12.1632, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1111.
[33] Акты Московского государства. Под ред. Н. А. Попова (далей АМГ) Т. 1. С.-Петербург, 1890. № 338. С. 352.
[34] АМГ. Т. 1. № 458. С. 427.
[35] Lipiński W. Początek działań rosyjskich w wojnie smoleńskiej // PHW. R. IV. T. V. Warszawa, 1932. S. 52, спас. 5; Kupisz D. Smoleńsk 1632–1634. S. 90.
[36] Малов А. В. Начальный период… С. 163-164.
[37] Wisner H. Wojsko litewskie 1połowy XVII wieku. Cz. 1 // SMHW. T. XIX. Cz. 1. Warszawa, 1973. S. 135. Толькі ў 1636г. на полацкім замку з’явілася 50пяхотнікаў, служба якіх аплач¬валася са скарбу ВКЛ. Той жа. Wojsko litewskie 1połowy XVII wieku. Cz. 2 // SMHW. T. XX. Warszawa, 1976. S. 22.
[38] Ліст з Полацка і Віцебска да К. Радзівіла, 6.12.1632, Полацк, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1076.
[39] Л. Сапега да караля, 26. 12. 1632, Вiльня, AGAD. Dz. II. Nr. 1078. k. 1.
Lipiński W. Początek działań rosyjskich w wojnie smoleńskiej // PHW. R. IV. T. V. Warszawa, 1932. S. 52, спас. 5; Kupisz D. Smoleńsk 1632–1634. S. 90.
[40] Л. Сапега да караля, 26.12.1632, Вільня, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1078, k. 2.
[41] Kupisz D. Smoleńsk 1632–1634. S. 106.
[42] Lipiński W. Działania wojenne polsko-rosyjskie pod Smoleń-skiem … S. 107.
[43] Ліст з Віцебска да К. Радзівіла, 21.01.1633, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1102, k. 1.
[44] Nagielski M. Samuel Szymon Sanguszko // PSB. T. 35. 1993. S. 511.
[45] Lipiński W. Działania wojenne polsko-rosyjskie pod Smo leń-skiem… S. 186.
[46] Ліст з Віцебска да К. Радзівіла, 21.01.1633, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1102, k. 1–2.
[47] Relacja Krzysztofa Radziwiłła z wojny moskiewskiej… S. 117.
[48] Ліст з Віцебска да К. Радзівіла, 18.02.1633, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1105, k. 1.
[49] Лаўдум полацкага сойміка, 5.02.1633, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1104, k. 1.
[50] Тамсама, k. 2.
[51] Я. Кішка, з Полацка, 8.02.1633, AGAD. AR. Dz. V. Nr 6760. k. 43. Ваявода адзначаў, што палачане мусяць цяпер абараняцца „на два бакі…, правай рукой ад непрыяцеля, які забраў ужо большую частку нашых памежных земляў, а леваю — ад свайго ўласнага войска, якое толькі што не паліць, але ўціскі чыніць якія толькі найбольшыя могуць быць”.
[52] Малов А. В. Начальный период… С. 163.
[53] Я. Кішка да К. Радзівіла, 17.01.1633, без месца, AGAD. AR. Dz. V. Nr 6760, k. 39.
[54] Ротмістр Адам Паўловіч камандаваў казацкай харугваў і ў красавіку быў выпраўлены гетманам на левы бераг Дняпра. Гл.: Rachuba A. Pawłowicz Adam Hilary Łukiański // PSB. T. 25. 1980. S. 474.
[55] Я. Кішка да К. Радзівіла, 8.02.1633, з Полацка, AGAD. AR. Dz. V. Nr 6760, k. 41.
[56] Я. Кішка да К. Радзівіла, 23.02.1633, з Полацка, AGAD AR. Dz. V. Nr 6760, k. 45.
[57] Я. Кішка да К. Радзівіла, 26.02.1633, з Полацка, AGAD AR. Dz. V. Nr 6760, k. 49.
[58] Lipiński W. Organizacja odsieczy i działania wrześniowe pod Smoleńskiem w r. 1633 // PHW. R. V. T. VI. Warszawa, 1933. S. 180–181.
[59] Малов А. В. Начальный период… С. 154–155, 157–159, 161.
[60] Пратэстацыя падваяводы Яна Лісоўскага 6.07.1633 // Акты Юго-Западной России. Т. 2. С.-Петербург, 1865. № 55. С. 90–91; Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси (далей АСД). Т. 1. Вильно, 1867. № 94. С. 271–272; Русско-белорусские связи. Сборник документов (1570–1667). Минск, 1963. № 91. С. 115–116.
[61] Малов А. В. Начальный период… С. 165.
[62] Тамсама. С. 166.
[63] АСД. Т. 1. № 94. С. 272.
[64] Волков В. А. Войны и войска Московского государства. Москва, 2004. С. 301.
[65] Малов А. В. Начальный период… С. 167.
[66] Волков В. А. Войны и войска Московского государства. С. 301.
[67] Малов А. В. Начальный период… С. 168.
[68] Lipiński W. Organizacja odsieczy i działania wrześniowe pod Smoleńskiem… S. 182.
[69] Radziwiłł Albrycht Stanisław. Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 1. S. 314.
[70] АСД. Т. 1. С. 272.
[71] Тамсама. С. 274–275.
[72] Витебская Старина. Материалы для истории Полоцкой епархии. Сост. и изд. А. Сапунов. Т. V. Ч. 1. Витебск, 1888. № 90. С. 138–141.
[73] Універсал караля і вялікага князя Уладыслава IV да палачан, Вільня, 4.07.1633, AGAD. AR. Dz. ІІ. Nr 1119.
[74] Каралеўская грамата жыхарам горада Полацка, Барысаў, 8.08.1633 // AСД. Т. 1. № 95. С. 273: „Ażeby zatem N [ieprzy-„Ażeby zatem N [ieprzyjaciel] wiekszego serca nie ważył się, rozkazujemy wam i koniecznie to mieć chcąc, abyście się nazad do miasta powracali, w nim się znowu fundując y spólnie bezpieczenstwa miasta nie rozchodząc się przestrzegali”.
[75] Я. Кішка да сястры, жонкі К. Радзівіла, Вільня, 17.07.1634, AGAD. AR. Dz. V. Nr 6760, k. 53.
[76] Я. Лісоўскі да К. Радзівіла, Полацк, 4.08.1633, AGAD. AR. Dz. V. Nr 8563, k. 1.
[77] Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. II: Okresy panowań krolów elekcyjnych, XVI-XVII wiek. Oprac. H. Lulewicz. Warszawa, 2009. Nr. 59. S. 266–267.
[78] Leitsch W. Eine Kriegsberichterstatterin des 17. Jahrhunderts: Zum Smolensker Krieg der Jahre 1632–1634 // Osteuropa in Geschichte und Gegenwart. Festschrift für Gunter Stokl zum 60. Geburtstag. Hg. von H. Lemberg, P. Nitsche und E. Oberlander. Köln-Wien, 1977. S. 82–83.
[79] Малов A. В. Начальный период… С. 172.
[80] Напрыклад, М. Без-Карніловіч у апісанні гістарычных мясцін толькі лаканічна адзначыў, што ў 1633 г. „россияне …овладели Полоцком и большую часть города истребили огнем и мечем” (Без-Корнилович М. О. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии. С.-Петербург, 1855. С. 87).
[81] Лочмель И. Ф. Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов. Москва, 1940. С. 42–45.
[82] Лочмель И. Ф. Очерк истории… С. 44.
[83] Абэцэдарскі Л. С. У святле неабвержных фактаў. Мінск, 1969. С. 68–69.
[84] Абецедарский Л. С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI–XVII в. Минск, 1978. С. 86.
[85] История Белорусской ССР. Т. 1. Под ред. В. Н. Перцева, К. И. Шабуни, Л. С. Абецедарского. Минск, 1954. С. 138. Такая ж версія ў наступным выданні, гл.: История Белорусской ССР: в 2 т. Т. 1. Ред. колл.: Л. С. Абецедарский, В. Н. Перцев, К. И. Шабуня. Минск, 1961. С. 133.
[86] Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Т. 1. Гал. рэд. К. І. Шабуня. Мінск, 1972. С. 253.
[87] Полоцк: Исторический очерк. Отв. ред. П. Т. Петриков. Минск, 1987. С. 58.
[88] Капыскі З. Ю. Полацкае паўстанне 1633 // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 8. Мінск, 1975. С. 487.
[89] История Белорусской ССР. Ред. кол.: И. Игнатенко, Н. Каменская, И. Кравченко. Минск, 1977. С. 65; История БССР. Учебное пособие для вузов. Под ред. В. Чепко, А.. Игнатенко. Ч. 1. Минск, 1981. С. 102.
[90] Полацкае паўстанне 1633 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 5. Мінск, 1999. С. 527; Полацкае паўстанне 1633 // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 12. Мінск, 2001. С. 456.

Наверх

Конрад Бабятыньскі. Выдаткі Міхала Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655–1660 г.

1 студзеня, 2011 |


Напад войскаў цара Аляксея Міхайлавіча і іх ваенныя поспехі прывялі да таго, што ў 1654–1655 г. амаль уся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была акупавана маскоўскай арміяй. Да гэтага дадалося тое, што ў ліпені 1655 г. Рэч Паспалітая стала аб’ектам агрэсіі з боку шведскіх войскаў, якія, між іншым, з поўначы ўвайшлі на землі Жамойці і дайшлі да польскай часткі Інфлянтаў. Як вынік згаданых падзей восенню 1655 г. на тэрыторыі Літвы засталіся некалькі анклаваў, не занятых чужымі войскамі. На захадзе такую ролю выконвала, у першую чаргу па прычыне свайго геаграфічнага становішча, Берасце, дзе знаходзіліся рэшткі арміі ВКЛ і харугвы асабістага набору літоўскага падканцлера Казіміра Лявона Сапегі[1]. Далей на ўсход паспяхова супрацьстаялі ворагу толькі некаторыя прыватныя крэпасці, якія былі акружаны сучаснымі фартыфікацыямі бастыённага тыпу, мелі моцны, забяспечаны адпаведнай артылерыяй, гарнізон і вялікія харчовыя і ваенныя запасы. Да іх ліку можна аднесці Стары Быхаў, які ляжаў на Дняпры, і тры крэпасці — Слуцк, Ляхавічы і Нясвіж, якія знаходзіліся ў глыбіні краіны, на землях перыферыйнага Наваградскага ваяводства[2].

У 1655 г. Нясвіж належаў літоўскаму крайчаму, маладому магнату Міхалу Казіміру Радзівілу (нарадзіўся ў 1635 г.), які толькі пачынаў сваю публічную дзейнасць. Ён стаў уладаром горада пасля смерці бацькі — вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Людвіка (памёр 21 сакавіка 1654 г.)[3], а фактычна незадоўга да пачатку вайны з Масквой.

На працягу жыцця трох пакаленняў Нясвіж быў галоўнай рэзідэнцыяй адной з дзвюх асноўных галін Ра дзівілаў і адначасова выконваў функцыі адміністрацыйнага цэнтра для ўсіх уладанняў. Найбольш у справе развіцця горада зрабіў Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка — аўтар нясвіжскага ўстава (1579). Дзякуючы яго сродкам у 1582 г. на месцы ранейшых драўля-ных ума цаванняў пачалося будаўніцтва мураванага замка, якое ў асноўным было скончана каля 1600 г.[4].

Замак паўставаў у выглядзе прамавугольніка памерам каля 170 на 120 метраў і меў моцную, хоць як для сярэдзіны XVII ст. крыху састарэлую, фартыфікацыю стараітальянскага тыпу. Яна складалася з высокага землянога вала з мураванымі, каменнымі падпорамі (эскарпамі), змешчанымі па вуглах чатырох магутных бастыёнаў, і глыбокага рова. Ахове крэпасці спрыялі і прыродныя ўмовы, бо яна была пабудавана на цяжкадаступным паўвостраве, які абмываўся вадой з узніклых пасля пад’ёму вады ў рацэ Ушы двух ставоў.

Дзякуючы дамбе замак меў сувязь са старэйшай часткай горада, якой у 1586 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка надаў магдэбургскае права. Яна ме ла ўласнае, вельмі саліднае, хоць і больш слабое ў па раўнанні з замкам, умацаванне — земляны вал у фор ме ня пра-вільнага пяцівугольніка з сямю бастыёнамі і пяццю брамамі, якія акружалі напоўнены вадой роў, а таксама ставы і рака Уша. У сваёй большасці ўмацаванні ўзніклі ў канцы XVI ст., але вядома, што праца па іх пашырэнні вялася яшчэ за два гады да пачатку вайны з Масквой. Так, у жніўні 1652 г. былі ўзведзены два дадатковыя ўчасткі ўмацаванняў. Абароназдольнасць нясвіжскага старога горада ўзмацнялі мураваныя сцены двух манастыроў (бенедыкцінак і бернардзінцаў) і царквы, якія з унутранага боку даходзілі да галоўнай лініі фартыфікацыі. Затое ўласных умацаванняў не меў новы горад, які хутка будаваўся на паўднёвым беразе Ушы[5].

Нясвіж знаходзіўся ў глыбіні краіны, а таму да 1655 г. не існавала якой-небудзь рэальнай пагрозы, што ён стане аб’ектам атакі варожых войскаў. У тым ліку і па гэтай прычыне ў мірны час у замку знаходзіўся невялікі гарнізон, які, хутчэй за ўсё, налічваў некалькі дзясяткаў салдат-пехацінцаў і драгунаў, побыт якіх з уласнай кішэні аплачвалі Радзівілы[6]. Сітуацыя кардынальна змянілася ўлетку 1655 г., калі маскоўскія войскі пры падтрымцы казацкіх атрадаў фарсіравалі Бярэзіну і ўварваліся ўглыб Вялікага Княства Літоўскага, захапіўшы 8 жніўня Вільню, а потым Коўна і Гродна. У той момант небяспека навісла і над Наваградскім ваяводствам, пазбаўленым прыкрыцця з боку рэгулярнай арміі, часткі якой, прайграўшы бітву пад Вільняй, або адышлі разам з Я. Радзівілам на тэрыторыю Жамойці, або накіроўваліся ў бок Берасця (харугвы дывізіі левага крыла)[7].

У верасні 1655 г. і гэтая частка Вялікага Княства Літоўскага падверглася нападу маскоўскіх войскаў: корпуса Аляксея Трубяцкога, які ішоў з-пад Старога Быхава, і казацкіх атрадаў пад камандаваннем Васіля Залатарэнкі, што вярталіся з-пад Гродна. Пасля няўдалай спробы захапіць Слуцк (2–6 верасня) Трубяцкі распусціў свае аддзелы на ўсёй Наваградчыне. На працягу трох тыдняў яны здзейснілі вялікую колькасць злачынстваў у дачыненні да мясцовага насельніцтва і пакінулі пасля сябе вялізныя знішчэнні[8]. Вядома, што маскоўскія войскі, а разам з імі і казакі Залатарэнкі, якія вярталіся з-пад Гродна, з’явіліся ў другой палове гэтага рэйду, дзесьці каля 25 верасня, пад Нясвіжам[9]. Хутчэй за ўсё, рашэнне пра штурм замка, дзе ў той час знаходзіўся сам Міхал Казімір Радзівіл, не было прынята, а войскі задаволіліся спусташэннем горада. Хоць дакладны ход падзей невядомы, падаецца, што ахвярай ворага ў той час стаў пазбаўлены ўмацаванняў новы горад, а яго жыхары схаваліся за сценамі старога горада, які, праўдападобна, не быў захоплены.

У гэтым месцы трэба згадаць, што ў наступныя гады значна большую небяспеку для Нясвіжа ўяўлялі не сілы ворага, а аддзелы Багуслава Радзівіла, якія стаялі ў Слуцку. Гэта было звязана са спробай рэалізацыі палітычных планаў князя, які з канца 1655 г. пачаў рэалізацыю сваёй ідэі па стварэнні ўласнага ўдзельнага княства, якое б знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад Швецыі. Яно павінна было ўзнікнуць у тым ліку на тэрыторыі Наваградскага ваяводства, а значыць увабраць у сябе ўладанні Міхала Казіміра Радзівіла. З гэтай прычыны 4–5 снежня 1655 г. аддзелы пад камандаваннем слуцкага каменданта Адама Волакса хітрасцю захапілі Нясвіж. Праз 8 дзён пасля гэтага капітуляваў і Мірскі замак, які таксама належаў крайчаму. Жаўнеры Багуслава, тым не менш, не змаглі асесці ў гэтых гарадах. Нясвіж быў адбіты ўжо ў першыя дні красавіка 1656 г. высланай гетманам Сапегам харугвай мазырскага земскага суддзі Самуэля Аскеркі, але пад час братазабойчых бітваў значныя страты панёс горад і яго ўмацаванні[10].

Сур’ёзная пагроза для Нясвіжа ўзнікла праз чатыры гады, вясной 1660 г., калі Наваградскае ваяводства стала аб’ектам нападу войскаў князя Івана Хаванскага. На пачатковым этапе кампаніі маскоўскія аддзелы не стваралі клопатаў гораду, бо былі занятыя аблогай суседніх Ляхавічаў. Гарнізон Нясвіжа імкнуўся па меры сваіх магчымасцяў дапамагаць абаронцам гэтай крэпасці, у першую чаргу паралізуючы лініі камунікацыі Хаванскага і з поспехам арганізоўваючы напады на тылы праціўніка. Толькі ў чэрвені маскоўскі военачальнік вырашыў актыўна дзейнічаць у раёне Нясвіжа. Рэалізацыю сваіх планаў ён даручыў корпусу колькасцю каля 2500 салдат, які з-пад Магілёва прывёў яму на дапамогу князь Сямён Змееў[11]. Верагодна, што маскоўскае войска ў чарговы раз спаліла новы горад, які знаходзіўся па-за лініяй умацаванняў, пасля чаго пачалі падрыхтоўку да аблогі замка і старога горада, але 26 чэрвеня нечакана яе знялі. Хаванскі пачаў прыспешаную канцэнтрацыю ўсіх падначаленых яму атрадаў для супрацьстаяння літоўскім і каронным войскам на чале з Паўлам Янам Сапегам і Стэфанам Чарнецкім, што ішлі з захаду. У сваю чаргу параза, якую маскоўскія войскі пацярпелі пад Палонкай праз два дні, прывяла да таго, што ўся Наваградчына ў хуткім часе была вызвалена ад атрадаў ворага, а ў наступныя тыдні фронт хутка прасоўваўся на захад, у кірунку Дняпра. Сам Нясвіж да моманту падпісання Андрусаўскага перамір’я (30 студзеня 1667 г.) быў недасягальным для атак царскіх войскаў[12].

Пагроза нападу варожых войскаў, якая вісела над Нясвіжам на працягу амаль пяці гадоў, прывяла да таго, што гаспадар быў вымушаны пастаянна трымаць моцны гарнізон, а таксама клапаціцца пра яго забеспячэнне харчаваннем і неабходнымі ваеннымі матэрыяламі. Афіцэрам і салдатам неабходна было больш-менш рэгулярна плаціць, каб яны не збеглі са службы ці не пачалі шукаць новага гаспадара ў суседніх крэпасцях — або ў Слуцку ў Багуслава Радзівіла, або ў Ляхавічах у гетмана Паўла Яна Сапегі. У сукупнасці ўсё гэта патрабавала вялікіх выдаткаў. Між тым ужо ў першыя месяцы вайны з Масквой Міхал Казімір Радзівіл сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі і пастаянным недахопам наяўных грошай. З аднаго боку, такога роду цяжкасці былі тыповымі для тагачасных магнатаў, але з іншага — яны былі звязаныя з падзелам атрыманага пасля смерці бацькі маёнтка: судовым працэсам, які ішоў у 1654–1655 г., з мачыхай Лукрэцыяй Марыяй з роду Строзавых[13]. Пра ўзровень праблем князя сведчыць той факт, што ўжо ў 1654 г. ён быў вымушаны аддаць у арэнду мясцовай шляхце і яўрэям некалькі сваіх фальваркаў, бо патрабаваў сродкі для найму незвычайна дарагой, колькасцю толькі 120 коней, гусарскай харугвы і 150-коннай казацкай харугвы. Зразумела, што арэндная плата была значна ніжэйшая, чым прыбытак ад звычайнага гаспадарання ў маёнтку[14].

Неабходна памятаць і пра тое, што ўтрыманне Нясвіжа ў 1655–1660 г. не было адзіным фінансавым цяжарам для Міхала Казіміра Радзівіла. Ён павінен быў клапаціцца і пра іншыя свае крэпасці (перш за ўсё пра Белую), а акрамя гэтага выстаўляць некалькі харугваў конніцы, драгунаў і пяхоты для нясення службы як ў літоўскай, так і кароннай арміі[15]. У тэорыі выдаткі на іх утрыманне павінны былі ісці са скарбу дзяржавы, але на практыцы, у сувязі з вялікай запазычанасцю па выплаце жаўнерам, гэтыя грошы часта плаціў сам Радзівіл.

Пра ўзровень і структуру выдаткаў на абарону Нясвіжа, а таксама пра колькасць, а часам і склад гарнізона замка і горада ў 1655–1660 г. можна даведацца з дакумента, які Міхал Казімір Радзівіл прадставіў у чэрвені 1661 г. на пасяджэнні вальнага сойма ў Варшаве[16]. Праўда, князь згадаў толькі пра зварот коштаў, якія былі выдадзены ў перыяд з лютага да канца ліпеня 1660 г., калі яго ўладанням пагражалі аддзелы Івана Хаванскага, але пры гэтым не забыўся згадаць пра свае фінансавыя траты, панесеныя ад пачатку вайны. Радзівіл падлічыў, што да канца 1659 г. абарона Нясвіжа каштавала яму больш за 280 тысяч злотых (з гэтай сумы 200 тысяч былі выдадзены на ліквідацыю наступстваў тых стратаў, што горад і яго ваколіцы пацярпелі ад ворага), і адначасова адзначыў, што „бачачы <…> exhaustum aerarium, не ўпякуся Рэчы Паспалітай гэтымі expensa”.

Згаданыя лічбы дазвалялі князю патрабаваць вяртання выдадзеных ім за паўгода ваенных дзеянняў у 1660 г. сродкаў з дзяржаўнай казны. Агульная сума склала 56 628 злотых. Прапанаваны Радзівілам каштарыс быў зацверджаны 14 чэрвеня 1661 г. спецыяльна ство-ранай групай дэпутатаў сената і пасольскай ізбы. Як чытаем у прысвечанай гэтай справе канстытуцыі, частка грошай павінна быць выплачана ўладару Нясвіжа з падаткаў, якія будуць прынятыя на наступным сойме, а частка — залічана як ануляванне яго падатковых запазычанасцяў (retent)[17]. Відавочна, што такое рашэнне было прынята з прычыны пустой казны.

Невядома, ці справа вяртання падаткаў Радзівілу адгукнулася як-небудзь сярод станаў сойма. Аўтар прысвечанай сoйму 1661 г. манаграфіі толькі ўзгадвае, што 14 чэрвеня ўвага прысутных пераключылася на аўдыенцыю ваенных паслоў, а другая дэкада чэрвеня прайшла пад знакам спробаў выгнаць з пасольскай ізбы Багуслава Радзівіла, што ледзь не прывяло да зрыву працы сoйма[18]. Можна меркаваць, што хуткае вырашэнне справы на карысць уладара Нясвіжа магло стаць, з аднаго боку, узнагародай за тое, што князь у якасці маршалка з самага пачатку працы сойма імкнуўся праводзіць пасяджэнні ў адпаведнасці з намерамі двара, а з другога — заахвочваннем яго на далейшую падтрымку каралеўскай пары ў неверагодна цяжкай барацьбе вакол паскарэння выбараў „vivente rege”[19]. Несумненна, найважнейшай узнагародай для Радзівіла за яго пазіцыю на сойме і вернасць Яну Казіміру было віленскае кашталянства, якое ён атрымаў 30 VI 1661 г. Гэты ўрад не проста гарантаваў князю месца ў сенаце, але з гэтага часу ён рабіўся другім пасля віленскага ваяводы свецкім сенатарам, і шостым — у маштабе ўсёй Рэчы Паспалітай![20].

Прыведзены ніжэй дакумент з’яўляецца вельмі цікавай крыніцай для даследавання прыдворных войскаў літоўскіх магнатаў у другой палове XVII ст. Ён змяшчае дакладны спіс вайсковых адзінак, якія ўваходзілі ў склад гарнізона Нясвіжа ў першай палове 1660 г., а таксама інфармацыю пра выдаткі на жалаванне і забеспячэнне (прыводзяцца кошты на віды прадуктаў), закупку ваенных матэрыялаў (пораха, свінцу, кноту, гранат).

Калі гаворка ідзе пра гарнізон Нясвіжа, то ўжо вядома, што ў 1654 г. Міхал Казімір Радзівіл набіраў нейкія аддзелы пяхоты і драгунаў для абароны сва ёй крэпасці21. На жаль, калі гаварыць пра 1655–1659 г., „Summariusz expens” абмяжоўваецца толькі сухімі дадзенымі, паводле якіх у Нясвіжы знаходзіліся першапачаткова 1800 (восень 1655 г.), потым 1000 (вясна 1657 г.) і нарэшце 1200 салдат (травень — жнівень 1657 г.)[22]. Нам падаецца, што гэтыя лічбы значна завышаныя: яны ў кожным разе ўлічваюць не толькі колькасць салдат, якія служылі ў атрадах Радзівіла, але і мужчынскае насельніцтва, якое шукала ў Нясвіжы выратавання ад ворага і магло такім чынам уліцца ў шэрагі абаронцаў (асабліва пад час нападу Трубяцкога).

Затое можам даведацца, што ў першай палове 1660 г. гарадскі гарнізон складаўся з 4 харугваў драгун (на лічвалі 60 рот, гэта значыць каля 600 салдат), 200 венгерскіх пехацінцаў (магчыма, у дзвюх харугвах), 300 салдат „казацкай” пяхоты (у дзвюх харугвах) і адной харугвы казацкай конніцы (яе колькасць невядомая). У суме гэта складае мінімум 1200 чалавек. Але і тут можна выказаць сумненне, ці было так на самай справе. Можна меркаваць, што і ў гэтым выпадку Радзівіл завысіў колькасць салдат, якія знаходзіліся на яго ўтрыманні, каб атрымаць большую грашовую выплату са скарбу дзяржавы.

Відавочна, што ў прыдворных атрадах Міхала Казіміра Радзівіла магло служыць няшмат прафесійных жаўнераў, бо такіх у час вайны з Масквой і Швецыяй цяжка было знайсці на вельмі абмежаваным літоўскім і каронным вярбовачным рынку. Магчыма, гэта былі толькі лічаныя асобы[23]. Ротмістры, якія згадваюцца ў дакуменце, падобна, не мелі досведу такога роду службы ў гэтым чыне ў рэгулярнай літоўскай арміі. За выключэннем маёра Яна Гроса нельга нічога сказаць пра іх ранейшую вайсковую кар’еру[24]. З вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што ў пераважнай большасці гэта былі прыдворныя слугі і афіцы ялы Радзівіла, якіх збег абставін змусіў да часовай змены прафесіі[25].

Пераважную большасць гарнізона Нясвіжа складалі абавязаныя да вайсковай службы мясцовыя мяшчане[26], залежнае насельніцтва з маёнткаў М. К. Радзівіла[27], а таксама шматлікая шляхта, якая збегла з захопленай ворагам тэрыторыі і знайшла прытулак за ўмацаваннямі горада[28].

Дакумент, які публікуецца, прыводзіцца ў форме арыгінала XVII ст. Ён захоўваецца ў Галоўным архіве даўніх актаў у Варшаве ў выглядзе асобнага архіўнага рукапісу, які знаходзіцца ў II аддзеле Архіва Радзівілаў пад шыфрам 1433. Удакладненні ў дужках прыведзены выдаўцом крыніцы.

Пераклад Любові Козік

Summariusz expens w praesidium nieświeskim przez 6 miesięcy na ludzie Księcia JM pana podczaszego W. Ks. L. [29] łożonych, to jest przez oblężenie a 1 II ad ultimam [31] VII anni 1660

Forteca nieświeska propriis Księcia JM stipendiis et sumptibus strzymała impet wojska Trubeckiego[30] i Zołotarenki[31], którzy po zniesieniu wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego, opanowaniu Wilna i innych fortec, ogniem i mieczem grassując i Wielkie Księstwo Litewskie plądrując, o tę fortecę irrito conatu w 40000 ludzi kusili się[32]. Miał natenczas Książę JM in praesidio swym własnym kosztem żołnierza 1800, na ktorych i na amunicją ukazuje się expens 45465 zł.

Po tym, gdy Chmielnicki wojsko swoje w Polesiu rozłożył i różne inkursje w województwo nowogródzkie czynił, aż do postanowionej z nim zgody, Książę JM miał tam ludzi 1000. Którzy non in otio zostawali, lecz spólnie z województwem nowogródzkim podjazdy codzienne odprawując, nieprzyjacielskie conatus dalsze nie tylko tamowali, ale też kilka pułków znieśli[33]. Na ktorych ludzi vivendę wyszło expens 23792 zł.

Podczas opanowania Brześcia od Rakoc [z] ego[34], znowu się zawarło ludzi Księcia JM 1200, ktorych proprio sumptu trzymał, a jako pan komendant[35] probuje zł. 11366 expens.

Oprocz szkod przez nieprzyjaciela w mieście poczynionych, które się mogą rachować przez spalenie kościołow, folwarkow, wsi, gumien; więcej Książę JM odniosł szkody nad 200000 zł.

Tych sumptów Książę JM podawszy do uwagi izby poselskiej, które czynią in summa 280623 zł., a widząc Książę JM exhaustum aerarium, nie przykrzy się Rzeczypospolitej o te expensa. Tylko co się przez oblężenie Żmiejowa[36] i Chowańskiego[37] spendowało, wydatki sequuntur[38]:

Na 4 chorągwie dragońskie, które były pod komandą pana majora Jana Grosa[39], wychodziło na tydzień na jednę rotę żyta korcy połtora, zboża na krupy miarek 6, grochu ćwierć, słodu 1 korzec, słoniny poł połcia, soli kwart 6.

A na 60 rot przez 6 miesięcy, uczyni zboża rozmaitego korcy 4824, miernie na osoby i na konie wydawano. Którego zboża korzec od obywatelów tamecznych ogółem brano po zł. 3. Słoniny wydawano połeć 720, także po zł. 3 połeć płacono.

Soli kwart 8640, a kwartę także po gr. 3 kupowano.

Które zboże, słoninę i sol na pieniądze porachowawszy, uczyni 14472 zł.

Oficerom gotowych pieniędzy na tygodniową vivendę 100 zł., facit zł. 2400

Węgierskiej piechoty było 200 z rotmistrzem Dawidowskim, ktorym na dardę[40] dawano, jako i dragonom na rotę. Co uczyni na 20 dard przez 6 miesięcy zboża korcy 1608, słoniny połci 240, a soli kwart 2880. Pieniędzmi uczyni zł. 5832

Rotmistrzowi, porucznikowi, chorążemu po zł. 30 na żywność przez tydzień zł. 720

Kozackiej piechoty pana rotmistrza Zaryny było 150 osob, ktorym tak wiele na każdy kureń dano, jako i na rotę dragońską. Co na 15 kureniów uczyni zboża korcy 1206, słoniny połci 180, soli kwart 2160, a na pieniądze zł. 4374.

Rotmistrzowi, porucznikowi, chorążemu po 30 zł. na tygodniową żywność, na 6 miesięcy facit zł. 720

Na chorągiew kozackiej piechoty pana rotmistrza Myszewica osob 150 wyszło tyleż 4374 zł.

Rotmistrzowi także z porucznikiem, chorążym na 6 miesięcy zł. 720

Na chorągiew kozacką jazdy pana rotmistrza Zdanowicza, dla wycieczek i podjazdow, dano ogołem według jego kwitu zł. 3000

Na prochy, ołów i lonty w Słucku kupione, według kwitu pana Polmana[41] zł. 5246

Puszkarzom 4 zaciągowym zł. 600

Osobliwie prochu i amuniciej dawnej komendantowi[42] oddanej, według rachunku zł. 4000

Granaty i inne praeparatoria do rzucania kamieni, zł. 700

Na rożne szpiegi przez wszystek czas oblężenia, zł. 150

Na dragonią i piechotę, aby się rebelia jaka nie wszczęła i przychęcając ich do ostrożności i resistenciej, po zł. 6 na osobę: zł. 5160

Na oficerów tak dragońskich, jako i pieszych, przychęcając ich, nad vivendę dano zł. 2000

Panowi komendantowi na prowizją i inne requisita, zł. 2160

Summa zboża korców 8844, słoniny połci 1320, soli kwart 15840, co na pieniądze porachowawszy uczyni in summa zł. 56628.

Roku 1661 die 14 VI, te wszystkie expensa Księcia JM pana podczaszego W. Ks. L. na fortecę nieświeską, przed nami tak z senatu, jako i z koła poselskiego deputowanemi produkowano i authentice dokumentami probowano. Na co in vim attestationis podpisujemy się w Warszawie.

[Dalej podpisy deputatow]:

Jerzy Białłozor, biskup smoleński, deputat do liquidacy

M [ikołaj] Stephan Pac, wojewoda trocki, deputat do liquidacy

Krzysztof Zawisza, marszałek wielki W. Ks. L. manu propria

Thomasz Ujejski, bisk [up] kijów [ski], deputat do liquidacy

Stanisław Kobierzycki, wojewoda pomorski

Spytek [Rogacjan] Pstrokoński, podkomorzy brzeski kujawski, deputat do liquidacy

Jerzy Słupecki, podko [morzy] lubelski, manu propria

Chryzostom Giżycki, sędzia ziemski wieluński, deputat do liquidacy naznaczony

Krzysztof z Żałego Żelski, pisarz ziemie bilski [bielskiej], deputat do liquidacy naznaczony

Marcjan Ogiński, podst [oli] W. Ks. L., deputat do liquidaciej

Jan Kiersnowski, sędzia ziemski nowogródzki, deputat do liquidaty

Marcin z Obór Oborski, podkomorzy liwski, deputat do liquidacyjej z W [ielkiej] Polski

Jan Chrapowicki, podkomorzy smoleński, deputat do liquidaciej z Wielkiego Księstwa Litewskiego

Stanisław Zaręba, sędzia województwa sandomierskiego i poseł tegoż województwa

Jan Gniński, p [podkomorzy] p [omorski]

* Пры напісанні артыкула былі выкарыстаны крыніцы, сабраныя пад час даследавання, фінансаванага ў рамках праграмы „Kwerenda” Фундацыі на карысць польскай навукі.


[1] Rachuba A. Paweł Sapieha wobec Szwecji i Jana Kazimierza (IX 1655–II 1656). Przyczynek do postawy magnaterii w okresie „potopu” // Acta Baltico-Slavica. T. XI. 1977. S. 82–94.
[2] Больш падрабязна пра іх я напісаў у артыкуле „Fortece prywatne w Wielkim Księstwie Litewskim w czasie wojny z Moskwą w latach 1654–1667”, які будзе друкавацца ў наступным нумары БГА.
[3] Апошняя версія тэстамента А. Л. Радзівіла захоўваецца ў Архіве Радзівілаў (далей AR) у Галоўным архіве даўніх актаў (AGAD) у Варшаве (далей AGAD). Dz. XI. Nr 99. S. 23–34 (на лацінскай мове) і 105–109 (копія, перакладзеная на польскую мову). Пар.: Spis czynności, wykonanych przy podziale mająt ku po śmierci A. L. Radziwiłła // Тамсама. Nr 103. S. 449–452.
[4] Kempa T. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł „Sierotka” (1549–1616). Wojewoda wileński. Warszawa, 2000. S. 182–191.
[5] Асноўныя працы на гэтую тэму: Aftanazy R. Materiały do dziejów rezydencji. T. II. Warszawa, 1986. S. 328–362; Bernatowicz T. Miles Christianus et Peregrinus. Fundacje Miko łaja Radziwiłła „Sierotki” w ordynacji nieświeskiej. Warszawa, 1998. S. 30–37; Gruszecki S. Fortyfikacja zamku w Nieświeżu // Kwartalnik Architektury i Urbanistyki. T. X. 1965. Z. 2. S. 141–145; Hryckiewicz A. P. Warowne miasta magnackie na Białorusi i Litwie // Przegląd Historyczny. T. LXI. 1970. Z. 3. S. 434–437; Jakubowski J. Nieśwież // Ziemia. 1925. S. 210–214; Markowski F. Zamek Mikołaja Radziwiłła Sierotki w Nieświeżu // Kwartalnik Architektury i Urbanistyki. T. IX. 1964. Z. 2. S. 155–172; Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мінск, 1991. C. 11–16; ён жа. Замки Беларуси. Минск, 2005. С. 148–155. Гл. план Нясвіжа: Гістарычны атлас Беларусі. Т. I: Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. Варшава — Мінск, 2008. С. 99.
[6] Пра адносна невялікую колькасць літоўскіх прыдворных войскаў у першай палове XVII ст. (паступова, праўда, іх колькасць расла пад час праўлення Уладыслава IV), пішуць: Wisner H. Wojsko litewskie 1. połowy XVII wieku // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XIX. 1973. Cz. I. S. 75–76, 115–118; Augustyniak U. W służbie hetmana i Rzeczypospolitej. Klientela wojskowa Krzysztofa Radziwiłła (1585–1640). Warszawa, 2004. S. 30–34; Rachuba A. Siły zbrojne Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVII wieku // Przegląd Wschodni. Т. III. 1994. Z. 3. S. 394–395.
[7] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654–1655. Zabrze, 2004. S. 199–218.
[8] Пра ўзровень знішчэнняў выразна сведчыць дакумент „Weryfikacja ludu w Księstwie Kleckim wyciętego i wybranego przez Moskwę a. 1656” // AGAD. AR. Dz. XVI. Materiały nieuporządkowane; гл. таксама: Diariusz oblężenia Słucka // AGAD. AR. Dz. II. Księga 69.14. S. 55–60 (тут ідзе гаворка і пра высячэнне Нясвіжа).
[9] Варта ўзгадаць, што Аляксей Трубяцкі ў справаздачы аб сваіх дзеяннях для цара бітву пад Нясвіжам увогуле не згадвае, а апавяданне заканчвае на даце 22 верасня. У гэты дзень яго аддзелы былі ў Клецку, адкуль, верагодна, накіраваліся ў бок Нясвіжа, каб 28 верасня зноў вярнуцца пад Слуцк. Гл.: Акты Московского государства, изданные Императорской Академией Наук. Т. II / сост. Н. A. Попов. С.-Петербург, 1894. № 717. С. 436–439; Мальџев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. Москва, 1974. С. 101–102; Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654–1667. Мінск, 1995. С. 51–52; Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV–XVII веках. Москва — Минск, 2006. С. 703–706.
[10] Kossarzecki K. Proby tworzenia udzielnego władztwa księcia Bogusława Radziwiłła w oparciu o dobra podlaskie i słuckie w okresie zalewu szwedzkiego i moskiewskiego przełomu 1655 i 1656 roku // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XLIII. 2007. S. 30–41; Wasilewski T. Zarys dziejów Bogusława Radziwiłła // Radziwiłł B. Autobiografia / oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1979. S. 54–55.
[11] Гл. інфармацыю І. Хаванскага да цара ў гэтай справе: Акты Московского государства. Т. III / сост. Д. Я. Самоквасов. С.-Петербург, 1901. № 96. С. 95. Колькасць і склад корпуса Змеева можна падлічыць дзякуючы захаваным паказанням маскоўскіх ваеннапалонных з арміі Хаванскага; гл.: Российская Национальная Библиотека. С.-Петербург. Ф. 971. Оп. 2. Рук. 152. № 85. Л. 214–214об.
[12] Kossarzecki K. Kampania roku 1660 na Litwie. Zabrze, 2005. S. 189–191, 209; Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654–1667. С. 92–94.
[13] Асноўныя дакументы па гэтым працэсе захоўваюцца ў: AGAD. AR. Dz. XI. Nr 103. Гл. таксама біяграму М. К. Радзівіла аўтарства Я. Ярашука, змешчаную ў „Польскім біяграфічным слоўніку” (Polski Słownik Biograficzny. Т. XXX. Z. 2. Wrocław, 1987. S. 292–299).
[14] Гл. лісты М. К. Радзівіла да берасцейскага памочніка суддзі М. Бухавецкага з Нясвіжа 8 і 15 жніўня 1654 г. і Жухавіц 23 жніўня 1654 г. // AGAD. AR. Dz. IV. Teka 26. Kop. 361. S. 15–24; таксама лісты М. Бухавецкага да М. К. Радзівіла з Берасця (8 жніўня 1654 г.), Белай (2 верасня 1654 г.), Чарнаўчыц (14 і 18 верасня 1654 г.) // AGAD. AR. Dz. V. Nr 1569. S. 51–64. Варта дадаць, што гусарская харугва крайчага наўрад ці дасягнула патрабаванай у прыпаведным лісце колькасці і, больш за тое, адслужыўшы менш за чвэрць тэрміну службы, была згорнута! Гл.: Rachuba A. Wysiłek mobilizacyjny Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654–1667 // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XLIII. 2007. S. 45–46.
[15] Гл. іх дакладны спіс: Rachuba A. Wysiłek mobilizacyjny. S. 45, 46, 49–51, 53.
[16] Гл. пра стан захавання дакументальнай базы пра крэпасці Радзівілаў у XVI–XVII ст.: Kossarzecki K. Fortece i zamki radziwiłłowskie w XVII–XVIII w. na podstawie zachowanych archiwaliów w Archiwum Warszawskim Radziwiłłów // Miscellanea Historico-Archivistica. T. XV–XVI. 2010. S. 53–68.
[17] Volumina Legum. Т. IV / wyd. J. Ohryzko. Sankt Petersburg, 1859. S. 377. Больш за тое, на чатыры гады горад быў вызва-лены ад абавязку ўтрымліваць салдацкія пастоі, а таксама ад выплаты ўсіх падаткаў за выключэннем шпунтавога і мытнага (тамсама, s. 386).
[18] Ochmann S. Sejmy lat 1661–1662. Przegrana batalia o re for-mę ustroju Rzeczypospolitej. Wrocław, 1977. S. 97–99; гл. так сама Ochmann-Staniszewska S., Staniszewski Z. Sejm Rzeczypospolitej za panowania Jana Kazimierza Wazy. Prawo-dok tryna-praktyka. Wrocław, 2000. Т. I. S. 297, 300–301, 316; Ra chuba A. Konfederacje wojska litewskiego 1657–1663. Zabrze, 2010. S. 102–105.
[19] Ochmann-Staniszewska S., Staniszewski Z. Sejm Rzeczy pos-politej… T. I. S. 320–322.
[20] Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I: Województwo wileńskie XIV-XVIII wiek. Opr. H. Lulewicz, Rachuba, P. P. Romaniuk. Pod red. A. Rachuby. Warszawa, 2004. S. 112; por. Jaroszuk J. Op. cit. S. 294.
[21] М. К. Радзівіл да М. Бузавецкага. Нясвіж, 8 жніўня 1654 г. // AGAD. AR. Dz. IV. Kop. 361. S. 15–17. Неабходна згадаць і той факт, што на сойме ў ліпені 1654 г. Радзівіл змог дабіцца вызвалення Нясвіжа ад платы падаткаў і абавязку трымаць воінскі гарнізон на працягу чатырох гадоў (Volumina Legum. Т. IV. S. 219).
[22] Цікавымі дакументамі наконт аддзелаў, якія набіраў М. К. Радзівіл у гэтыя гады, з’яўляюцца скарбовыя дакументы і спісы асобных фармаванняў. Гл.: AGAD. AR. Dz. VII. Nr 61, 63, 225, 226, 675; Rachuba A. Wysiłek mobilizacyjny… S. 50.
[23] Такім прыкладам можа быць маёр Вільгельм дэ Інгліс (памёр у 1658 г.), які знаходзіўся на службе ў нясвіжскай га лі ны Радзівілаў да канца 1655 г., а потым перайшоў на службу ў гарнізон Слуцка.
[24] Магчыма, згаданы ў дакуменце без імя ротмістр казацкай харугвы па прозвішчы Здановіч яшчэ ў 1651 г. служыў у Аляксандра Людвіка Радзівіла. Мы толькі ведаем, што ротмістр літоўскага маршалка Здановіч вызначыўся ў той год пад час кампаніі супраць казакоў у абароне Любеча, дзе „ўсе павіннасці выконваючы, быў паранены”. Памятаючы пра гэтыя заслугі, у 1652 г. войска ўпісала яго прозвішча ў спіс заслужаных салдат, пра магчымасць узнагароды якіх было сказана ў звароце да караля і саслоўяў у спецыяльнай інструкцыі на сойм для паслоў-вайскоўцаў. Гл.: Российская Национальная Библиотека. С.-Петербург. Ф. 971. Оп. 2. Рук. 152. № 74. Л. 181–183об.
[25] Пра падобную з’яву піша У. Аўгустыняк на прыкладзе прыдворных атрадаў Казіміра Радзівіла. Гл.: Augustyniak U. W służbie hetmana i Rzeczypospolitej. S. 35–65.
[26] Напэўна яны накіроўваліся ў аддзелы драгунаў і пяхоты.
[27] Можна з вялікай доляй упэўненасці лічыць, што пераважна з іх складалася „казацкая” пяхота.
[28] Пераважна набіраліся ў конныя харугвы.
[29] Гэтую пасаду М. К. Радзівіл атрымаў 16 жніўня 1656 г. Гл.: Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku / opr. H. Lulewicz i A. Rachuba. Kórnik, 1994. S. 145.
[30] Аляксей Нікіціч Трубяцкі (памёр у 1680 г.) — адзін з лепшых маскоўскіх камандзіраў пад час вайны з Рэччу Паспалітай. Перамог Я. Радзівіла пад Шапялевічамі (24 жніўня 1654 г.), але пацярпеў паразу ў бітве з І. Выгоўскім пад Канатопам (8 ліпеня 1659 г.).
[31] Васіль Нікіфаравіч Залатарэнка (памёр у 1663 г.) — брат Івана, камандзіра казацкага корпуса, які ваяваў на баку царскіх войскаў у Вялікім Княстве Літоўскім у 1654–1655 г. У парадку замяшчэння са жніўня 1654 г. фактычна камандаваў ніжынскім палком. Гл. пра кар’еру Васіля: Dąbrowski J. Pochodzenie społeczne i drogi kariery wyższej starszyzny kozackiej w latach 1648–1657 // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellońskiego. Nr 1049. Prace Historyczne. Z. 101. Kraków, 1993. S. 66.
[32] Гаворка ідзе пра спробы захапіць горад, якія мелі месца ў верасні 1655 г. Колькасць войскаў ворага дакладна завышаная. Казакоў было не больш за 5 тысяч. Колькасць атрадаў А. Трубяцкога ў крыніцах вагаецца і ацэньваецца занадта высока — каля 20 тысяч чалавек. Насамрэч яшчэ на пачатку кампаніі 1655 г. яны налічвалі не больш за 15 тысяч салдат, а частку сваіх сілаў (полк Я. Ронэрта) маскоўскі ваявода пакінуў пад Старым Быхавам.
[33] Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра вясну 1657 г., калі ўкра-інскія казакі занялі Піншчыну і адтуль рабілі набегі на Наваградскае ваяводства, пагражаючы ў тым ліку і Нясвіжу.
[34] Сямігародскія войскі знаходзіліся ў Берасці ад моманту капітуляцыі горада 16 траўня 1657 г. да 10 жніўня 1657 г.
[35] У той час, верагодна, быў ім смаленскі падстолі Васіль Баканоўскі, камендант Нясвіжа ў 1655 г. (памёр у 1686 г.).
[36] Сямён Данілавіч Змееў (памёр у 1661 г.) — царскі стольнік і магілёўскі ваявода (1658–1659).
[37] Іван Андрэевіч Хаванскі (памёр у 1682 г.) — адзін з найбольш вядомых і няўдалых камандзіраў царскага войска ў вайне з Рэччу Паспалітай. З 1657 г. быў пскоўскім ваяводам.
[38] Гаворка ідзе не столькі пра аблогу Нясвіжа, якая трымалася з чэрвеня 1660 г., колькі пра ўвесь згаданы ў загалоўку дакумента перыяд з 1 лютага да 31 ліпеня 1660 г.
[39] Яхан (Ян) Грос (памёр у 1660) — у 1655 г. быў на службе ў М. К. Радзівіла, пасля захопу Слуцка Волаксам перайшоў у прыдворныя аддзелы князя Багуслава, у 1656–1658 г. камендант Слуцка, потым вярнуўся на службу да М. К. Радзівіла. Памёр пад час аблогі Нясвіжа вясной 1660 г.
[40] Дарда — тып кароткай алебарды, якую насілі як адзначэнне ўлады падафіцэраў (дзясятнікаў) у польска-венгерскай пяхоце ў XVI–XVII ст. (Mała Encyklopedia Wojskowa. Т. I. Warszawa, 1967. S. 296). У дадзеным выпадку азначала дзясятак пяхоты.
[41] Ян Польман — слуцкі фінансавы адміністратар.
[42] Лукаш Тыбароўскі — нясвіжскі эканом, у 1660 г. быў камен-дантам горада.
Наверх

Borek, Piotr. W służbie Klio (Марцэлі Косман)

1 студзеня, 2011 |

BOREK, PIOTR. W służbie Klio. Studia o barokowych pisarzach „minorum gentium”. Collegium Columbinum, „Biblioteka Tradycji” nr CVI. Kraków, 2011. 334 s.

Аўтар кнігі прафесар Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі ў Кракаве, доктар Інстытута польскай філалогіі Пётр Борэк — адзін з найбольш дынамічных даследчыкаў старапольскага перыяду, а дакладней — літаратуры XVII ст. і гісторыі паўднёва-ўсходніх тэрыторый Рэчы Паспалітай. Сваю ўвагу ён сканцэнтраваў на творчасці малавядомых пісьменнікаў. Пошук іх твораў — цяжкая праца. Яна патрабуе шмат цярпення, уедлівасці, выкарыстання ледзь не дэтэктыўных метадаў, бо калі біяграфіі знакамітых асобаў маюць багатую і даступную інфармацыю, аўтары minorum gentium часта застаюцца ў цяні вялікіх падзей (адкрыцці могуць стаць справай выпадку або так і застацца на ўзроўні сфармуляванай з рознай ступенню абгрунтаванасці гіпотэзы). У гэтай сувязі неабходна мець выключны досвед, каб адгарнуць старонкі жыцця гэтых людзей, нават у агульных рысах.

Пётр Борэк дастаткова доўга займаецца творчасцю малавядомых гістарычных пісьменнікаў сярэдзіны XVII ст. (пераважна часоў казацкіх ці турэцкіх войнаў), чыя творчасць выклікае пытанні з мастацкага пункту гледжання. Пры гэтым аўтар ідзе двума шляхамі: адзін звязаны з літаратурна-гістарычнымі даследаваннямі, другі — з крытычным выданнем крыніц. Кніга, пра якую ідзе гаворка, — адначасова вынік ранейшых пошукаў і прыкмета іх працягу. Сярод найбольш важных навуковых публікацый аўтара трэба назваць „Ukraina w staropolskich diariuszach i pamiętnikach. Bohaterowie, fortece, tradycja” (Кракаў, 2001), „Szlakami dawnej Ukrainy. Studia staropolskie” (Кракаў, 2002) і „Od Piławiec do Humania” (Кракаў, 2005). Увагі заслугоўвае і рэдактарская дзейнасць П. Борэка. Варта згадаць, напрыклад, прысвечаную 350-годдзю Гадзяцкай дамовы паміж Рэччу Паспалітай і казацкай Украінай працу пад назвай „W kręgu Hadziacza A. D. 1658. Od historii do literatury” (Кракаў, 2008). Рэгулярна кракаўскі даследчык выдае і старапольскія тэксты, выбар якіх невыпадковы. Ён звязаны з рэалізацыяй больш шырокага плана, доказам чаго з’яўляецца апошняя, прысвечаная малавядомым пісьменнікам эпохі Барока, публікацыя пад назвай „W służbie Klio”. Гэтая праца мае аналітычна-абагульняльны характар і з’яўляецца завершаным цэлым.

Кніга складаецца з дзевяці даследаванняў, якія пачынаюцца „Уступам”, дзе аўтар характарызуе змест і сувязі паміж сэнсавымі часткамі: „Галоўнай з’яўляецца вядучая праблема гісторыі, часцей за ўсё застылай, якую творцы эпохі Барока выкладалі ў паэтычнай і празаічнай форме <…> Элементамі, якія побач з гісторыяй аб’ядноўваюць кнігу, выступаюць эпічныя вартасці і біяграфіі слаба вядомых або ўвогуле невядомых пісьменнікаў XVII ст. Я лічу, што згадванне асобных пісьменнікаў minorum gentium і характарыстыка іх некаторых твораў „з-пад знака вершаванай гістарычнай эпікі” можа выклікаць большую зацікаўленасць філолагаў і гісторыкаў да друга- ці трэцеразрадных сведчанняў, якія ў эпоху барока карысталіся папулярнасцю ў чытачоў”.

Цалкам пагаджаемся з думкай аўтара пра неабходнасць пастаяннага пашырэння колькасці выкарыстаных крыніц шляхам працы ў архівах і згадвання ўнікальных, адзінкавых друкаў ды выяўлення ў старапольскай літаратуры не толькі тэкстаў, якія з’яўляюцца шэдэўрамі. „Ужо сёння можна сцвярджаць, што ў XVII ст. да ліку найбольш чытаных адносіліся менавіта эпічныя пераказы з гісторыі (звычайна ваеннай) сям’і, аўтары якіх прымалі актыўны ўдзел у апісваных падзеях. Развіццё старапольскай манеры напісання дзённікаў, навін, рукапісных газет і вершаванай эпікі неабходна аднесці да бурлівых падзей XVII ст., у якім давялося жыць дамарослым пісьменнікам” (7).

Аўтар, па спецыяльнасці паланіст, спалучае ў сабе кампетэнцыі літаратуразнаўцы і гісторыка, прычым у абедзвюх галінах добра арыентуецца, даследуе гісторыю і культуру эпохі Барока і вялікіх войнаў, якія вяла Рэч Паспалітая ў XVII ст. Асноўным рубяжом выступаюць падзеі другой паловы праўлення Жыгімонта III Вазы, калі паходам на ўсход папярэднічала грамадзянская вайна (рокаш Зебжыдоўскага). Заканчваецца разгляд самым пачаткам XVIII ст., а калі дакладней — 1702 г., калі на рынку ў Луцку разыгралася драма шляхціча-паэта, героя апошняга раздзела кнігі, якому па рашэнні суда адсеклі галаву. Тэкст быў дапоўнены 18 ілюстрацыямі, рэзюме на рускай і англійскай мовах, геаграфічным і асабовым паказальнікамі. Аўтар паставіў мэту, якую, дарэчы, і рэалізаваў, падаць вобраз непасрэднай гістарычнай рэчаіснасці, паказаць гістарычных асобаў, сармацкую ментальнасць, а таксама творчае майстэрства і самапрэзентацыю аўтараў прааналізаваных тэкстаў.

Два першыя раздзелы звязаны з асобай Станіслава Жулкеўскага, а таксама з грамадзянскай вайной і паходамі на Маскву. Іншымі словамі — з падзеямі, у якіх гетман адыграў галоўную ролю. Прапанаваны ў кнізе матэрыял сведчыць пра перспектыву з’яўлення новых даследаванняў і выданняў крыніц. Тэкст пад назвай „Hetman Stanisław Żołkiewski w poezji rokoszowej z lat 1606–1608” (13–30) развівае зробленую яшчэ ў 1920 г. выснову Віктара Хана пра драматычны момант у жыцці будучага героя Цэцоры, калі Жулкеўскі ў якасці прыхільніка караля стаў аб’ектам вострых нападак з боку тых, хто падтрымаў рокаш Зебжыдоўскага, і быў абвінавачаны ў здрадзе Рэчы Паспалітай. Тым часам ён, легаліст, хутка праявіў сябе як прыхільнік лагоднага стаўлення да бунтаўшчыкоў, сярод якіх было шмат людзей у той ці іншай ступені з ім звязаных. У назве другога тэксту змяшчаецца заўвага, што гэта толькі ўводны разгляд тэмы: „Moskiewski rok 1612 w barokowych relacjach pamiętnikarskich (rekonesans)” (31–48). Справа датычыцца вельмі важнага ў гісторыі войнаў панавання ў Крамлі ў той год, які прынёс шмат як станоўчых, так і адмоўных падзей для інтэрвентаў. Нататкі вёў гетман-пераможца і іншыя ўдзельнікі вайны. Сярод апошніх былі Юзэф Будзіла, Самуэль Маскевіч і Мікалай Сцібор Мархоцкі. Пацверджаннем інтарэсу даследчыкаў да гэтых дзённікаў служыць факт іх крытычнага выдання ў апошнія некалькі гадоў. Такім чынам можна чакаць больш шырокай і грунтоўнай працы аўтара на гэтую тэму, дзе падмуркам якраз і выступяць наяўныя публікацыі.

Раздзел „Samuel Hutor Szymanowski — zapomniany epik barokowy” (49–88) пераносіць нас у час вялікіх казацкіх паўстанняў і згадвае крытычнае выданне яго твора „Mars sauromatski i inne poematy” (да друку падрыхтаваў П. Борэк. Кракаў, 2009). Тут мы трапляем ў стыхію вершаў, звязаных з Ярэмам Вішнявецкім. Аўтар адносіць паэта-салдата, які піша пра войны Рэчы Паспалітай з Масквой, татарамі і казакамі, да ліку надзеленых пісьменніцкім талентам дакументалістаў, бо апошні апісваў гістарычныя падзеі так, як ён іх бачыў або як чуў пра іх ад іншых відавочцаў.

Наступныя раздзелы таксама маюць дачыненне да выдадзеных П. Борэкам крыніц: «Jana Białobockiego „Odmiana postanowienia sfery niestatecznej kozackiej”. Przyczynek do dziejów wierszowanej epiki historycznej» (89–108)[1]; „Oblężenia Lwowa 1648 i 1655 roku w tworczości Jozefa Bartłomieja Zimorowica” (109–140)[2]; «Samuela Leszczyńskiego „Potrzeba z Szeremetem”» (141–168)[3]. Аўтар звяртае ўвагу на польскацэнтрычны, што зразумела, пункт гледжання згаданых пісьменнікаў XVII ст. на ўнутраных і знешніх ворагаў, які праяўляецца ў трактоўцы казакоў як ворагаў айчыны, якіх надорваюць красамоўнымі эпітэтамі. Пры гэтым можна заўважыць прапагандысцкія функцыі тэкстаў, асабліва ў выпадку, калі мецэнатам аўтара быў Я. Вішнявецкі. Паэма Ляшчыньскага — ён належаў да вышэйшай магнатэрыі ў краіне — акрамя эстэтычных якасцяў (пераважна яны дазваляюць адносіць аўтараў да minorem gentium) змяшчае шмат фактаў, якія сведчаць пра тое, што дзяржаўная ўлада не заўсёды плаціла грошы сваім падначаленым, чым ставіла апошніх у складаную сітуацыю.

Наступныя два раздзелы маюць дачыненне да праслаўленай дзякуючы трылогіі Г. Сянкевіча постаці Ежы Валадыёўскага. Гэта «„Relacyja Kamieńca wzię-«„Relacyja Kamieńca wziętego” Stanisława Makowieckiego jako źrodło do upadku twierdzy w roku 1672» (169–209)[4] і «Stolnik przemyski Jerzy Wołodyjowski w „Relacyi Kamieńca wziętego” S. Makowieckiego i ostatniej części Trylogii H. Sienkiewicza» (209–234). Да гэтага часу даследчыкі, якія карысталіся гэтым літаратурна няўдалым, але багатым на факты, творам лятычоўскага стольніка, павінны былі ў дадатак глядзець адну з трох рукапісных копій у Галоўным архіве даўніх актаў (AGAD) у Варшаве, Бібліятэцы ПАН у Кракаве ці Курніцкай біблітэцы ПАН або абапірацца на публікацыю Т. Вяжбоўскага (вольная празаічная адаптацыя вершаванага тэксту). Цяпер дзякуючы П. Борэку іх задача стала больш лёгкай.

Кнігу завяршае раздзел пад назвай „Daniel Bratkowski, zapomniany wierszopis z Wołynia” (235–268). Як і ў іншых выпадках, гэтаму тэксту папярэднічала дакументальная публікацыя[5]. Кракаўскі выдавец, абапіраючыся на крыніцы, зрывае з постаці браслаўскага падстолія ідэалістычны налёт, якім яго надарыла ўкраінская гістарыяграфія.

Апошняя кніга П. Борэка — падсумаванне яго рэ-дактарскай працы, якая адначасова акрэслівае далейшыя перспектывы. Яна абапіраецца на крыніцы, пераасэнсоўвае пастулаты і паказвае асобы некаторых пісьменнікаў minorem gentium у новым святле. Публікацыя дае даследчыкам і аўтарам будучых абагульняльных прац па гісторыі старапольскай літаратуры матэрыял, які дазволіць удакладніць і дапоўніць цяперашнія ўяўленні.

Познань

Марцэлі Косман


[1] Гл.: Białobocki J. Poematy rycerskie / Wstęp i opracowanie P. Borek. Kraków, 2004.
[2] Гэты дакумент друкуецца ўпершыню. Але варта звярнуць увагу на публікацыю: Jozefowicz J. T. Lwów utrapiony in anno 1704 / Opracował P. Borek. Kraków, 2003.
[3] Гл: Leszczyński S. Potrzeba z Szeremetem, hetmanem moskiewskim, i z Kozakami w roku Pańskim 1660 od Polaków wygrana / Opracował P. Borek. Kraków, 2006.
[4] Гл.: Makowiecki S. Relacyja Kamieńca wziętego przez Turków w roku 1672 / Opracował P. Borek. Kraków, 2008.
[5] Bratkowski D. Świat po części przeźrzany / Opracowali P. Borek i B. Krzywy. Warszawa, 2011.

Романько, Олег В. Легион под знаком Погони (Аляксандр Гагун)

1 студзеня, 2011 |


РОМАНЬКО, ОЛЕГ В. Легион под знаком Погони. Белорусские коллаборационистские формирования в силовых структурах нацистской Германии (1941–1945). Симферополь: Антик-ва, 2008. 304 с.

Тэма калабарацыянізму ў Другой сусветнай вайне робіцца ўсё больш актуальнай для даследчыкаў розных краін[1]. Па-першае, у сувязі з адкрыццём многіх цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх архіваў сталі даступнымі раней засакрэчаныя крыніцы. Па-другое, ва ўмовах узнікнення новых дзяржаў і хуткіх зменаў сістэмы міжнародных адносін пытанні „здрады” і „барацьбы за нацыянальны суверэнітэт” выклікаюць заканамерную цікавасць як у аматараў, так і ў спецыялістаў.

На жаль, беларуская гістарыяграфія гэтага пытання, можна сказаць, адсутнічае. Ніводнай колькі-небудзь значнай абагульняльнай манаграфіі нараджэнцы „партызанскай рэспублікі” (БССР) за дваццаць гадоў незалежнасці не апублікавалі. Таму з’яўленне выдатна дакументаванай працы вядомага крымскага гісторыка Алега Раманько, прысвечанай беларускім узброеным калабарацыянісцкім фармаванням у сілавых структурах Трэцяга райха, можна толькі вітаць.

У манаграфіі выкарыстаны матэрыялы дзесяці архіваў Беларусі, Нямеччыны, Украіны, Расіі і ЗША, не кажучы ўжо пра сотні публікацый на рускай, англійскай, нямецкай, украінскай, беларускай і польскай мовах. Работа складаецца з уводзінаў, заключэння і чатырох разделаў: „Причины создания белорусских коллаборационистских формирований”, „Белорусский национализм и проблема создания коллаборационистских формирований”, „Белорусские коллаборационистские формирования в полицейских и антипартизанских структурах”, „Белорусские коллаборационистские формирования в Вермахте и СС”.

Аўтар выразна абазначыў сваю пазіцыю па пытанні, якое даследаваў: „…Советский коллаборационизм был, по сути, продолжением событий гражданской войны 1918–1920 гг., а его предпосылками послужили особенности общественно-политического развития предвоенного СССР. Среди них, прежде всего, следует назвать репрессии, коллективизацию, фактическую нерешенность национального вопроса, религиозные притеснения и т. п.” (37).

Пры гэтым, па меркаванні Алега Раманько, уласна беларускі нацыянальны рух ў 1920–30-я г. быў вельмі слабым і разрозненым, а большасць беларускіх партый у Другой Рэчы Паспалітай вялі вартае жалю бесперспектыўнае існаванне. „Новае жыццё” ў іх удыхнулі Другая сусветная і асабліва савецка-нямецкая вайна, у тым ліку таму, што самае позняе з 1943 г. нацысты раздзьмувалі ў беларусаў нацыянальныя пачуцці, імкнучыся выкарыстаць іх у сваіх мэтах.

Пра слабасць беларускага нацыяналізму сведчыць той факт, што ў адрозненне ад Украіны ў гады нацысцкай акупацыі тут не было арганізавана колькі-небудзь масавай беларускай антыкамуністычнай паўстанцкай барацьбы (143). Кіраўніцтва невялікіх атрадаў падобнага накірунку было забіта савецкімі партызанамі ў ходзе перамоваў, а самі фармаванні разагнаныя камуністамі без якіх-небудзь высілкаў. Значыць, у адрозненне ад украінскіх беларускія нацыяналісты дзейнічалі ў асноўным у рамках калабарацыянізму.

У працы апісаны погляды розных палітыкаў нацысцкай Нямеччыны на беларускае пытанне, дэталёва паказаны акупацыйны апарат Райха на тэрыторыі БССР, прыведзена класіфікацыя розных беларускіх калабарацыянісцкіх фармаванняў па прынцыпе іх падначалення і аператыўнага выкарыстання. Хоць асноўная цяжкасць па ахове тылу і барацьбе з партызанамі ляжала на плячах беларусаў, але справіліся калабарацыяністы з гэтай задачай зусім не на „выдатна”, што было выклікана як ваганнямі лініі нямецкай палітыкі, так і супрацьдзеяннем савецкага боку, Арміі Краёвай, а таксама недабразычлівымі настроямі насельніцтва.

Па словах аўтара, «закономерным был конец этих формирований, который, помимо всего прочего, показал, что поражение ждёт всех, кто попадёт в центр схватки между двумя гигантами. К тому же, если еще и погонится за заведомо утопической идеей, какой на тот момент являлся белорусский национализм с его стремлением создать „Независимую Белоруссию” (незразумелае ўжыванне двукосся. — А. Г.). Ни политических, ни военных, ни национальных, ни каких-либо других предпосылок для подобного начинания в условиях того времени попросту не было» (260).

Праца ў цэлым выканана на належным навуковым узроўні. Але сустракаюцца ў ёй і спрэчныя моманты.

У шэрагу выпадкаў адзначаецца некрытычнае выкарыстанне крыніц, у прыватнасці давер да мемуараў. Напрыклад, на с. 145–146 звесткі пра шырокамаштабную антыпартызанскую аперацыю Палескую Сечу Т. Бульбы-Бараўца ўзяты з мемуараў самога Бараўца, які вядомы сваім „красамоўствам”. На с. 155–158, 208–209 механічна прыводзіцца інфармацыя з успамінаў бы лога ка лабарацыяніста Ф. Кушаля, які на розныя ла ды расхвальвае сваіх былых братоў па зброі. На с. 213–214 апісваецца шырокамаштабная дзейнасць антыса вец кіх пар ты за наў Беларускай вызваленчай ар міі (БВА) у 1944–1948 г., прычым крыніца таксама вель-мі сумнеўная. Уліч ва ючы вельмі слабы характар Супраціву ў Беларусі ў 1944–1946 г., можна дапусціць, што гісторыя БВА — фан том, народжаны беларускімі нацыяналістычнымі эмігрантамі.

Агульная ацэнка нямецкага апарату ўпраўлення выглядае слушнай, але не дакладнай: пры вывучэнні нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі „может сложиться впечатление, что он был чересчур громоздким и излишне усложненным таким обилием пересекающихся структур власти. Однако следует подчеркнуть, что между тремя его основными ветвями — гражданской, военной и полицейской — не было никакой принципиальной разницы, а имелись лишь некоторые, чисто функциональные различия. В действительности же эти ветви представляли собой неразрывно связанные части одного оккупационного аппарата” (89). Сцвярджэнне адводзіць убок ад спецыфікі нацысцкага ўпраўлення ва Усходняй Еўропе, пра што ў падобнай працы варта было б узгадаць. Афіцэры і генералы СС з недаверам ставіліся да Вермахта, лічачы яго эліту зборышчам адсталых служак, косных і рэакцыйных прадстаўнікоў „былой Нямеччыны”. У сваю чаргу, камандны склад Вермахта глядзеў на сваіх калег з СС як на крыважэрны нацысцкі зброд, які пляміў зверствамі нямецкі мундзір і да таго ж не меў уяўлення пра традыцыі і гонар. І тыя і другія аднолькава пагардліва глядзелі на „тылавых пацукоў”, фанабэрыстых і няўмелых „залатых фазанаў” з грамадзянскай акупацыйнай адміністрацыі, узлаваных на жыццё крыварукіх няўдачнікаў. Апошнія лічылі сіла вікоў тупымі салдафонамі. Дапаўнялася гэ-тая псі ха лагічная гармонія перманентнай барацьбой паўнамоцтваў і кампетэнцый, што аказвала моцны ўплыў на ўсю акупацыйную палітыку Трэцяга райха ў Беларусі.

Баяздольнасць беларускіх калабарацыянісцкіх фармаванняў аўтар у цэлым ацэньвае як невысокую. Гэтая выснова стала ледзь не агульным месцам і ў многіх працах іншых калег Алега Раманько. Але, як правіла, ніхто не гаворыць, у параўнанні з якімі фармаваннямі ўсходнеславянскія калабарацыяністы ваявалі дрэнна. Калі казаць пра нямецкія часткі Вермахта, нямецкія або латышскія часткі Waffen-SS, то, вядома ж, параўнанне па вывучцы, майстэрстве і матываванасці асабовага складу зусім не на карысць беларусаў або, напрыклад, рускіх. Калі ж мы супаставім паліцэйскія батальёны з савецкімі партызанскімі атрадамі або нават страявымі часткамі Чырвонай арміі, то выснова не настолькі адназначная. Бо шуцманы і паліцаі абавязкова праходзілі на нямецкай службе навучанне ваеннай справе, а ва ўзброеных фармаваннях СССР шарагоўцы нярэдка наогул упершыню бралі вінтоўку ў рукі проста перад боем.

Прачытаўшы ў кнізе апісанне некалькіх беларускіх партый, якія мелі ў 1941–1944 г. пэўны, хоць бы пра-пагандысцкі, уплыў на насельніцтва БССР, можна прый сці да высновы, што аўтар зрабіў некаторае перабольшанне: „…белорусский национализм являлся на тот мо мент фикцией” (121). Такую самую заў ва-гу можна зра біць і ў дачыненні да сцвярджэння, што з сярэдзіны 1942 г. савецкае „…партизанское движе-ние, в силу разных причин, становится по настоящему массовым и всенародным” (123). Наяўнасць ка ла барацыянісцкіх фармаван няў ужо выключае ўсе-на род насць камуністычнай партызан скай барацьбы. Асабліва калі ўлічваць, што большасць у партызанскіх атра дах Беларусі складалі сяляне, ма бі лізаваныя туды пад пагрозай расстрэлу. Акрамя таго, на с. 126 аўтар апісвае маштабы савецкай партызанскай барацьбы, выкарыствоўваючы раздзьмутыя лічбы савец кай гіста-рыяграфіі, заснаваныя на надзвычайных партызанскіх прыпісках у аператыўных справаздачах. З іншага боку, відавочна прымяншаецца значэнне партызанскай барацьбы польскай партызанскай Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі. У прыватнасці сцвярджаецца, што гэты партызанскі рух не быў масавым (129). Між тым, з канца 1943 г. і да лета 1944 г. паміж АК і чырвонымі на тэрыторыі Беларусі ішла сапраўдная міжпартызанская вайна, прычым, як скардзіліся ў Цэнтр савецкія камандзіры, у шэрагу выпадкаў польскія нацыяналісты прыносілі ім большую шкоду, чым немцы.

Прынамсі спрэчным выглядае сцвярджэнне пра тое, што „…большинство коллаборационистских прояв ле ний имели в своей основе национализм и антикоммунизм” (3). Савецкая гістарыяграфія большасць паліцаяў называла „шкурнікамі”. Гэта значыць прыстасавальніц тва, канфармізм, кар’ерызм і дзеянні „па аб ста ві нах” і былі асноўнымі прычынамі, якія пабуджалі людзей да ўступлення ў добраахвотніцкія часткі і падраздзяленні. Ідэалагічна матываваныя байцы ў любых масавых узброеных фармаваннях, як правіла, складаюць меншасць.

Выклікае вялікія сумненні выніковая лічба 50 тысяч беларусаў (255–256), якія прайшлі службу ў шэрагах нямецкіх узброеных сілаў у 1941–1945 г. Хоць у тэксце і агаворваецца, што дадзеныя прыблізныя, але, верагодней за ўсё, няслушны нават іх парадак. Па-першае, у гэты лік не ўвайшлі шматлікія „добраахвотныя памочнікі” Вермахта беларускай нацыянальнасці. Па-другое, не ўлічваюцца шматлікія паліцэйскія і ахоўныя фармаванні, створаныя на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі (Райхскамісарыята Украіна) і Усходняй Беларусі (зона акупацыі Вермахта). Гэтыя часткі і падраздзяленні хоць і не насілі статусу беларускіх, але служылі там пераважна беларусы. Па-трэцяе, практычна праігнаравана ў ста тыс тыцы „самаахова” сёлаў, створаная нямецкімі сілавымі структурамі. Пэўная няўважлівасць назіраецца і ў да чыненні да іншых мясцовых фармаванняў, у пры-ватнасці, да „ахоўных камандаў індывідуальнай службы” (Schutzmannschaft Einzeldienst) — нечага накшталт участковых міліцыянераў у СССР. Гэта значыць, агульная лічба павінна быць значна павялічана.

Неапраўданым спрашчэннем выглядае сцвярджэнне пра тое, што „приписывать белорусским добровольцам какие-либо эксцессы на национальной или религиозной почве нельзя. В отличие от, например, Прибалтики, Украины или Крыма белорусские добровольцы никогда не убивали людей за то, что они говорили на другом языке или исповедовали другую религию” (260). Тым больш што ў гэтай жа працы на с. 163 можна знайсці такія звесткі: «Известно много случаев, когда белорус-«Известно много случаев, когда белорусские или польские полицейские убивали евреев-беглецов из гетто, „принимая” их за „советских партизан”». У гэтым кантэксце пакажам такі недахоп манаграфіі, як адсутнасць звестак пра ўдзел калабарацыяністаў у правядзенні Халакосту, апісання іх значэння ў гэтым злачынстве. Ці была іх роля важнай, малазначнай, нікчэмнай? Улічваючы маладаследаванасць тэмы, у названай кнізе можна было б прысвяціць гэтаму пытанню некалькі старонак.

Уяўляецца, што занадта вялікая ўвага аддадзена палітычнай гісторыі, сваркам і бясплодным унутраным спрэчкам беларускіх нацыяналістаў і назіраецца пэўная няўвага да гісторыі ваеннай. Бо сутычкі калабарацыяністаў з чырвонымі партызанамі ўвайшлі ў шэдэўры савецкай літаратуры, кінематографа і нават у фальклор. Гэтае супрацьстаянне вартае падрабязнага і яркага апісання спецыяліста. А ў рэцэнзаванай працы не перададзена напружанне, драматызм барацьбы паміж байцамі дзвюх таталітарных сістэм на нізавым узроўні. Хоць менавіта даследаваны рэгіён дае мноства яскравых прыкладаў. Узгадаем тут толькі знішчэнне беларускімі паліцаямі і шуцманамі „партызанскіх” вёсак і знішчэнне беларускімі савецкімі партызанамі „паліцэйскіх” сёлаў — у абодвух выпадках разам з усімі іх жыхарамі. Можна было б шырэй асвятліць прапаганду калабарацыяністаў і прапаганду на калабарацыяністаў, агентурныя мерапрыемствы нямецкага боку з выкарыстаннем беларусаў як на акупаванай нацыстамі тэрыторыі СССР, так і ў савецкім тыле, спробы тэрактаў беларускіх калабарацыяністаў супраць функцыянераў сталінскай сістэмы і тэракты спецгруп НКУС-НКДБ БССР, НКУС-НКДБ СССР і Галоўразведупраўлення супраць беларускіх калабарацыяністаў. Зрэшты, многія падобныя сюжэты дагэтуль застаюцца недаступнымі для даследчыкаў, бо шмат дакументаў пра падзеі мінулага стагоддзя ўсё яшчэ застаюцца „засакрэчанымі на перыяд рассакрэчвання”.

Берлін — Бостан

Аляксандр Гагун


1 Пры гэтым адзінай кнігай пра ўласна беларускі калабарацыянізм, якая заслугоўвае ўвагі, застаецца манаграфія амерыканскага даследчыка Антоніа Муньёса ў суаўтарстве з Алегам Раманько: Munoz A. J., Romanko O. V. Hitler‘s White Russians: Collaboration, Extermination and Anti-Partisan Warfare in Byelorussia, 1941–1944. New York, 2003. 512 p.

Рэцэнзія напісана пры фінансавай падтрымцы Гарвардскага інстытута ўкраінскіх студый (HURI).

Наверх

Единорогъ: Материалы по военной истории Восточной Европы эпохи Средних веков и Раннего Нового времени. Вып. 2 (Андрэй Янушкевіч)

1 студзеня, 2011 |

Единорогъ: Материалы по военной истории Восточной Европы эпохи Средних веков и Раннего Нового времени. Вып. 2. Москва: Квадрига, 2011. 554 с. Карты, ил.

Напрыканцы лета 2011 г. у Маскве выйшаў з друку доўгачаканы другі выпуск „Единорога” — тэматычнага альманаха, прысвечанага ваеннай гісторыі Усходняй Еўропы эпохі Сярэднявечча і ранняга Новага часу. З’яўленне гэтага выдання ў 2009 г. стала ў пэўнай ступені сенсацыяй у навуковых колах, што было абумоўлена вялікай запатрабаванасцю зборніка, дзе на аб’ектыўна-навуковым грунце аддавалася б увага калізіям ваенных канфліктаў паміж усходнееўрапейскімі дзяржавамі, арганізацыі ўзброеных сілаў і іх забеспячэння, праблемам ваеннага майстэрства. З самага пачатку рэдакцыя альманаха ўзяла курс не на даказванне рацыі маскоўска-расійскай знешнепалітычнай лініі (што так ці іначай набывала канфрантацыйнае гучанне ў дыскусіі з гісторыкамі іншых краін), а на свабодны абмен меркаваннямі і канструктыўны пошук ісціны з прыцягненнем крыніц з розных бакоў.

Адразу скажам, што другі выпуск „Единорога”, які рыхтаваўся досыць доўгі час, не расчараваў ні ў афармленні, ні ў змесце. Рэдакцыя альманаха трымае высокую планку, выпускаючы ў свет саліднае друкаванае выданне ў цвёрдай вокладцы, з загалоўкам, ціснёным залатымі літарамі, з грунтоўнай падборкай ілюстрацый і карт (выкананых у большасці светлай памяці Віктарам Цемушавым, які быў штатным рэдактарам-картографам альманаха). Выданне значна падрасло ў аб’ёме — другі выпуск налічвае аж 550 (!) старонак.

Змест альманаха паказвае, што яго павінен мець у сваёй бібліятэцы кожны, хто сур’ёзна цікавіцца ваеннай гісторыяй краін Усходняй Еўропы, перадусім ранняга Новага часу. Добрая палова матэрыялаў прама або ўскосна звязана з падзеямі на беларускай тэрыторыі. Асаблівая ўвага аддаецца XVII ст., якому прысвечана 12 публікацый з 19 (не лічачы рэцэнзій). Як і ў першым выпуску, рэдакцыя адводзіць вялікае месца публікацыі дакументальных матэрыялаў, прытым яны маюць разна стайны характар — ад спісаў і рэестраў вайсковых падраздзяленняў да ліставання палкаводцаў і нават соймікавых пастановаў (laudum).

Другі выпуск „Единорога” выразна адлюстроўвае, што вакол альманаха склалася сталае пладавітае ядро аўтараў. Алег Курбатаў размясціў тут ажно пяць публікацый, прытым амаль ва ўсіх рубрыках. Пашырылася кола польскіх вучоных: да Томаша Бохуна дабавіліся Конрад Бабятыньскі і Анджэй Харатым з публікацыямі крыніц.

Відавочна, што кааперацыя з замежнымі вайсковымі гісторыкамі (польскі вучоны Т. Бохун выступае намеснікам галоўнага рэдактара) спрыяе падвышэнню якасці матэрыялаў — без трывіяльнага абвінавачвання адзін аднаго ў шальмаванні гісторыі, перацягванні фактаў на свой бок і г. д. Адчуваецца двухбаковая канструктыўная праца, якая ператвараецца ў работу над выпраўленнем памылак і ўдакладненнем звестак пра важныя падзеі ваеннай гісторыі Расійскай дзяржавы, Рэчы Паспалітай і Украіны.

Прывядзем прыклады. А. Курбатаў прысвяціў артыкул рэканструкцыі бітвы пад вёскай Даманы 12 лютага 1655 г. Правёўшы дэталёвы і ўсёахопны аналіз максімальнага кола крыніц, сярод якіх былі новыя дакументы з расійскіх архіваў, невядомыя польскім даследчыкам (маецца на ўвазе перадусім К. Бабятыньскі), аўтар прыйшоў да высновы, што „внимательное сопоставление документов [воюющих] сторон позволяет не только свести к минимуму ошибки в оценке состава противоборствующих отрядов, но и уточнить время и место события, а также доволь-время и место события, а также довольно подробно описать его ход. <…> В противном случае неверно понятая одним ученым фраза из единственно использованного источника может послужить причиной грубейшей ошибки другого исследователя…” (78). Варта дадаць, што свае меркаванні А. Курбатаў дапоўніў публікацыямі найважнейшых крыніц па тэме.

Такі метад так ці іначай прыводзіць да праблемы крытыкі наяўных гістарыяграфічных стэрэатыпаў і развянчання прапагандысцкіх міфаў, што добра ві даць па артыкуле іншага маскоўскага даследчыка І. Бабуліна, які прысвечаны праблеме складу і колькасці расійскага войска ў вядомай бітве пад Канатопам 1659 г. У высновах ён абапіраецца на матэрыялы справаводчай дакументацыі Разраднага прыказа, якая складалася ў мэтах кантролю за фінансаваннем і забеспячэннем расійскай арміі. Дадзеныя падобных дакументаў, на погляд аўтара, маюць высокую ступень верагоднасці і праўдзівасці, у адрозненне да наратыўных крыніц. І. Бабулін прыходзіць да заключэння, што расійскае войска склада ла максімум 34 тыс. чалавек, што абсалютна разыхо-дзіцца з інфармацыяй казацкіх летапісаў і польскіх хронік, якія падаюць лічбу 100–150 тыс. жаўнераў. Больш за тое, атрымліваецца, што ўкраінскае войска пераважала расійцаў па колькасці ў паўтара раза.

У такім жа рэчышчы, на гэты раз верыфікуючы звесткі ўкраінскіх даследчыкаў, знаходзіцца публікацыя К. Качагарава, прысвечаная праблеме стратаў Запарожскага войска ў чыгірынскай кампаніі 1678 г. Друкуючы арыгіналы крыніц, якія захоўваюцца ў РДАСА, расійскаму вучонаму ўдалося ўдакладніць лічбы стратаў казакоў. Да публікацыі дададзены імянны паказальнік, які значна палягчае пошук патрэбных асобаў.

З матэрыялаў, найбольш цікавых для беларускага чы тача, трэба адзначыць працу Т. Бохуна, які напісаў пра змаганне Яна Караля Хадкевіча за Маскву ў 1612 г., паспрабаваўшы адказаць на пытанне аб прычынах паражэння войска Рэчы Паспалітай у гэтай кампаніі.

Яшчэ некалькі публікацый прысвечана вайне паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай 1654–1667 г. Польскі гісторык Конрад Бабятыньскі апублікаваў нізку лістоў Януша Радзівіла да Яна Казіміра пра баі з ра сійскімі войскамі ў лютым — красавіку 1655 г., копіі якіх захоўваюцца ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве. Ра сійскі гісторык П. Прудоўскі падрыхтаваў да друку адпіску царскага дыпламата пра абарону Коўна ад вой скаў Рэчы Паспалітай у канцы 1658 — пачатку 1659 г. А. Курбатаў даў апісанне палкоў драгунскага і салдацкага строю войска Расійскай дзяржавы, якія існавалі напярэдадні вайны.

Не менш цікавымі выглядаюць два дакументы па гісторыі Смаленскай вайны 1632–1634 г., якія апу блі-каваў польскі даследчык А. Харатым. Яны звязаны з Полацкам: першы з іх — гэта маніфестацыя мяшчан супраць смаленскага падстолія Пятра Мравінскага, другі — лаўдум сойміка Полацкага ваяводства ад 5 лютага 1633 г. Гэтыя дакументы ўносяць новыя звесткі пра малавядомыя падзеі, звязаныя з разгортваннем ваенных дзеянняў.

З больш ранніх часоў цікавасць уяўляюць матэрыялы пра абвяшчэнне Маскоўскай дзяржавай Інфлянцкай вайны, апублікаваныя і прааналізаваныя А. Філюшкіным і В. Паповым. Як блізкія да гэтай тэматыкі, адзначым, што ўважлівае прачытанне маскоўскіх пасольскіх кніг дазволіла б даследчыкам падкарэктаваць свае высновы наконт уплыву падзей пад Пазволем у верасні 1557 г. на распачынанне маскоўцамі Інфлянцкай вайны.

Важныя матэрыялы пра паход крымскага хана Даўлет-Гірэя на Маскву ў 1572 г. апублікавалі А. Малоў і А. Вінаградаў, забяспечваючы іх дэталёвым аналізам міжнароднай сітуацыі і ваенных падзей. Варта адзначыць таксама біяграфічны нарыс „касімаўскага цара” Сімяона Бекбулатавіча аўтарства разанскага даследчыка А. Белякова. У ім раскрываюцца новыя факты з жыцця гэтага Чынгізіда, удакладняюцца генеалагічныя сувязі, даюцца падрабязныя звесткі пра яго вайсковую службу.

Немалая частка альманаха прысвечана XVIII ст. Гэтыя матэрыялы, аднак, не завязаны на стасунках з Рэч чу Паспалітай і больш патрэбныя тым, хто ціка-віцца ўнутранай расійскай гісторыяй. І. Курукін прааналізаваў планы і вынікі Персідскага паходу Пятра І. Е. Гусарава дала апісанне невядомага чарцяжа з часоў дэрбенцкага паходу Пятра І, а таксама ў асобным артыкуле з яўным палемічным адценнем распавяла пра існаванне „коннай каруселі” ў часы панавання Елізаветы Пятроўны. В. Навасёлаў прысвяціў увагу вы-творчасці і выпрабаванню шпажных клінкоў у 30-я г. XVIII ст. А. Дзмітрыеў ахарактарызаваў гарнізонныя падраздзяленні расійскай арміі на тэрыторыі Сібіры ў 40-я г. XVIII ст.

Акрамя таго, варта звярнуць увагу на асобны блок рэцэнзій і аглядаў. Тут размешчаны рэцэнзіі на апошнія манаграфічныя выданні Ю. Аляксеева, К. Качагарава, І. Габдуліна, Т. Таіравай-Якаўлевай. Таксама ёсць аг ляд дыскусіі пра колькасць ўзброеных сіл Расійскай дзяржа вы ў XVI ст., які быў нядаўна ініцыяваны рэдакцыяй часопіса „Пецярбургскія славянскія і балканскія даследаванні”.

Узорнасці выдання перашкаджаюць толькі некаторыя дробныя памылкі, за якімі, што называецца, не дагледзелі рэдактары альманаха. Так, у публікацыі А. Філюшкіна і В. Па пова фонд 389 РДАСА названы „Лівонскай ме тры-кай” замест „Літоўскай”. На ілюстрацыях Януш Радзівіл памылкова названы герцагам „на Берках” (слушна — „на Біржах”). Больш пільную ўвагу хацелася б бачыць да правільнага напісання ў спасылках прац на беларускай мове — традыцыйна тут сустракаюцца такія неахайнасці, як няўважлівыя адносіны да ў, мяккае р („Гілярія”) ці ш, замена і на и і г. д.

Заканчваючы агульны агляд, трэба адзначыць, што вучоныя і ўсе тыя, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй, атрымалі выдатнае выданне, якое падымае на добры навуковы ўзровень ваенна-гістарычную праблематыку і дазваляе гісторыкам з розных краін абменьвацца думкамі і адкрываць для сябе новыя крыніцы. Аднак не трэба забывацца, што альманах выходзіць у Маскве, і па падборы і падачы матэрыялаў добра відаць, што расійскія ваенныя гісторыкі сочаць за сваім інтарэсам, які заключаецца на гэты раз не ў эйфарычна-ўзнёслым паказе ўласных дасягненняў у ваеннай справе і ўхваленні або апраўданні дзеянняў расійскіх войскаў, а ў распрацоўцы навуковых праблем, якая грунтуецца на выкарыстанні шырокага кола крыніц і крытычнага метаду.

Мінск

Андрэй Янушкевіч

Свэн Экдаль. Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы*

21 снежня, 2010 |

І

Нямецкі ордэн на тэрыторыі Прусіі ўяўляў сабою напрыканцы XIV ст. унутрана і знешне ўмацаваную тэрытарыяльную дзяржаву[1]. Выдатна арганізаваны, з выдатным кіраваннем, ён уладарыў на паўднёва-ўсходніх тэрыторыях Балтыкі. Адзіным, чаго яшчэ, здавалася, не хапала, была тэрытарыяльная сувязь з лівонскім адгалінаваннем Ордэна, якую можна было забяспечыць, падпарадкаваўшы Жамойць на Паўночным Усходзе і засцярогшы ад небяспекі шляхі зносін з Захадам прысваеннем Новай Маркі (Neumark). Абедзве задачы былі вырашаны напрыканцы XIV і на пачатку XV ст.: па Салінскім дагаворы 1398 г. Вітаўт (1392–1430), вялікі князь ВКЛ, перадаў Ордэну Жамойць у абмен на Усходнюю Судаву[2], таму што літоўцы ў той час збіралі сілы для барацьбы супраць татар (у наступным годзе яны пацярпелі цяжкае паражэнне ад татар на Ворскле), а ў 1402 г. Ордэн здолеў атрымаць Новую Марку ад венгерскага караля Жыгімонта, на той час маркграфа брандэнбургскага. Тым самым небяспека шляхам зносін для крыжаносцаў і наймітаў з Райха і з Заходняй Еўропы больш не пагражала, заставалася яна толькі там, дзе яшчэ не хапала невялікага злучальнага адрэзка паміж Новай Маркай і Прусіяй у паўднёвай Памераніі. Акрамя таго, у 1398 г. Ордэн выгнаў з Готланда так званых братоў-віталійцаў, і вялікая частка тэрыторый Балтыйскага мора была вызвалена ад марскіх разбойнікаў[3], так што з гэтага часу больш не існавала перашкод для гандлёвай дзейнасці багатых ганзейскіх гарадоў Прусіі — найперш тут можна назваць Данцыг, квітнеў таксама і ўнутраны гандаль Ордэна з цэнтрамі ў Мальбарку і Караляўцы. Здавалася, што гэтая незвычайная ордэнская дзяржава дасягнула піка сваёй моцы і ёй забяспечана бліскучая будучыня.

Аднак гэта было зацішша перад бурай. Нагод для канфліктаў і ў самой Прусіі, і па-за яе межамі хапала, яны не маглі не ўцягнуць краіну ў хуткім часе ў вір войнаў і паражэнняў. У барацьбе супраць экспансіі Польшчы і ВКЛ Нямецкі ордэн быў настолькі аслаблены, што пасля заключэння Торуньскага мірнага пагаднення 1466 г. ён захаваў толькі цень сваёй былой велічы. Во йны 1409–1411, 1414, 1422, 1431–1433 (1435) гадоў і, нарэшце, вырашальная трынаццацігадовая вайна 1454–1466 г., у якой рыцарства і гараджане выступалі су праць ордэнскіх улад, — вось этапы яго паступовага заняпаду[4].

„Вялікая вайна” 1409–1411 г., кульмінацыяй якой стала знішчальнае паражэнне Ордэна ў барацьбе з польска-літоўскім войскам у бітве пад Танэнбергам 15 ліпеня 1410 г.[5], была выклікана жамойцкім пытаннем. Хаця рыцары Ордэна, спрабуючы заваяваць краіну, не раз ладзілі паходы на Жамойць па даўно выпрабаваным узоры вайсковых наступаў на Літву[6] і будавалі там замкі-крэ пасці, уладарыць там па-сапраўднаму яны не здолелі. Калі ў траўні 1409 г. успыхнула агульнае паўстанне пад кіраўніцтвам Вітаўта, Ордэну пагражала страта Жамойці, і адзінай магчымасцю спыніць такое развіццё падзей бачыліся буйныя вайсковыя аперацыі. Таму Ульрых фон Юнгінген (1407–1410)[7] летам паслаў аднаго са сваіх падначаленых з даручэннем навербаваць у Шчэціне, Мейсэне, Цюрынгіі, Браўншвайгу і Люнебургу крыжаносцаў, якія павінны былі выйсці ў паход за ўласны кошт, і 200 пік наёмных воінаў, агульнай колькасцю каля 600 чалавек. Былі мабілізаваныя і ўласныя сілы ордэна.

Абмежаваны канфлікт перарос у маштабную вайну, таму што супраць Ордэна выступіла не толькі Літва, але і Польшча на чале з каралём Ягайлам (1386–1434). Пасля Крэў скай уніі 1385 г. і шлюбу вялікага князя літоўскага Ягайлы, стрыечнага брата Вітаўта, з Ядвігай, малалетняй каралевай Польшчы, які адбыўся ў 1386 г. у Кракаве, Польшча і Літва аб’ядналіся ў унію, якая, нягледзячы на цяжкія ўнутраныя канфлікты, апраўдала сябе ў час вырашальнай барацьбы з Ордэнам. Польшча не магла канчаткова пагадзіцца са стратай Гданьскага Памор’я ў 1308– 1309 г. і, як і Літва, імкнулася да выхаду на Балтыйскае мора. Пры гэтым на першы план усё больш выходзіла гандлёвая палітыка. Калі вялікі магістр пад час вы рашальных перамоў з прадстаўнікамі Польшчы ў зам ку Мальбарка 1 жніўня 1409 г. пачуў, што Ягайла не застанецца бяздзейсным сузіральнікам, калі Ордэн паспрабуе задушыць паўстанне ў Жамойці, „перш чым будуць ўладжаныя спрэчкі паміж каралём і Ордэнам”, ён вырашыў спачатку пакарыць Польшчу і ўжо праз некалькі дзён пачаў вайну[8].

Ваенныя дзеянні 1409 г. былі для Ордэна паспяховымі, тры яго арміі спусташылі вялікія тэрыторыі ў паўночнай Польшчы, у тым ліку памежную Добжынскую зямлю[9]. Яны закончыліся перамір’ем, якое спачатку павінна было працягвацца да дня Св. Яна — 24 чэрвеня 1410 г., а потым было падоўжана да 4 ліпеня 1410 г. Між тым абодва бакі рыхтаваліся да верагоднай новай вайны: арміі ўзбройваліся, у Райху, і ў Заходняй Еўропе праводзілася вярбоўка і прапаганда, таму што чэшскаму каралю Вацлаву і Жыгімонту Венгерскаму місія пасрэднікаў у дасягненні міру не ўдалася.

Менавіта перамовы вясною і летам 1410 г. сталі для Ордэна фатальнымі, таму што ўмацавалі ў Ульрыха фон Юнгінгена пачуццё, быццам Вацлаў і асабліва Жыгімонт Венгерскі — гэта яго падтрымка, прыкрыццё з тылу. Але Жыгімонта больш любіў даваць абяцанні, чым дзейнічаць, яго цікавілі ў першую чаргу грошы Ордэна, якія цяклі да яго ракою. Уяўленне вялікага магістра пра асобу Жыгімонта не адпавядала рэальнасці. Палякі ж і літоўцы, наадварот, вельмі ўмела праводзілі паспяховую прагматычную палітыку[10].

II

Вайна 1410 г. карэнным чынам адрознівалася ад паходаў на Літву і ставіла перад кіраўніцтвам Ордэна непрывычныя задачы. Калі да гэтага часу яно было больш прызвычаена да наступальных дзеянняў, то ця пер трэба было паспрабаваць перайсці да абарончай стратэгіі з усімі яе недахопамі. Ніхто дакладна не ведаў, у якім месцы вораг нападзе пасля заканчэння перамір’я, да таго ж вялікая разгубленасць панавала яшчэ ў апошнія дні чэрвеня, калі аддаваліся часам палярна супярэчлівыя загады выступіць у паход, і непатрэбныя маршы стамлялі падраздзяленні Ордэна.

Армія ВКЛ прайшла неабжытую тэрыторыю і Мазовію і на пачатку ліпеня аб’ядналася з велікапольскімі і малапольскімі сіламі пад Чэрвіньскам на Вісле, дзе палякі наладзілі пераправу па пантонным мосце. У дапаможных атрадах на баку літоўцаў былі рускія і татары, на баку палякаў ваявалі наёмныя салдаты, галоўным чынам з Чэхіі і Маравіі, а таксама з Малдавіі і, магчыма, Валахіі. У першай палове ліпеня вялізная армія рушыла на поўнач, у напрамку Прусіі: Ягайла і Вітаўт вырашылі не драбніць сілы на некалькі франтоў, а адолець праціўніка адзіным магутным ударам на Мальбарк, галоўную цвярдыню Ордэна ў цэнтры краіны. Гэта было незвычайна правільна для таго часу спланаванае і праведзенае разгортванне войскаў.

Польска-літоўскае войска перайшло мяжу Прусіі ў паўднёвай частцы комтурства Остэродэ і паспрабавала спачатку ўварвацца ў Хэлмінскую зямлю пад Каўэрнікам праз раку Дрвенцу, аднак атрадам Ордэна ўдалося адбіць гэтую атаку. Праз тры дні быў узяты штурмам гарадок Гільгенбург. Вестка пра гэта выклікала ў войску Ордэна, якое знаходзілася пад Лёбаў, мітуслівую актыўнасць, вынікам якой стаў славуты начны марш на Танэнберг, як высветлілася — да месца будучай Грунвальдскай бітвы. Абараняючы кіраўніцтва Ордэна ад папрокаў, ордэнскі храніст кантынуатар Посільге падкрэслівае, што такое рашэнне было прынята адзінагалосна. У гэтым маршы Ульрых фон Юнгінген бачыў жаданую магчымасць перахапіць ініцыятыву і заспець ворага знянацку, што яму і ўдалося. Аднак чаканай перавагі ён не атрымаў, бо Ульрых ці то не змог, ці то не захацеў выкарыстаць эфект нечаканасці і адразу атакаваць непадрыхтаванага ворага. Храніст Ордэна тлумачыць гэта рыцарскімі прынцыпамі камандзіраў ордэнскіх войскаў, г. зн. у першую чаргу вялікага магістра: ён піша, што камандзіры хацелі змагацца з ворагам „па рыцарскіх правілах”[11].

Бітва адбывалася на палях паблізу трох вёсак комтурства Остэродэ — Танэнберг, Грунфельдэ і Людвігсдорф (па-польску адпаведна Стэмбарк, Грунвальд і Людвігова, а па-літоўску — Танэнбергас, Жальгірыс і Люд-вігсдорфас). Надзейных звестак пра колькасны склад войскаў няма, таму ў літаратуры прыводзяцца надзвычай супярэчлівыя лічбы[12]. У нямецкіх даследаваннях часцей за ўсё гаворыцца пра 12 000–15 000 воінаў з боку Ордэна і 20 000–25 000 — з варожага боку. Польскія ж і літоўскія гісторыкі прыводзяць значна большыя лічбы. Не спыняючыся на гэтай праблеме больш падрабязна, я, тым не менш, хацеў бы адзначыць у гэтай сувязі, што Герард Лябуда нядаўна спасылаўся на крыніцу з 30-х г. XV ст., у якой гаворка ідзе пра 30 000 чалавек у літоўскім войску[13]. Важнае значэнне маюць два лісты комтура Рагніта маршалу Ордэна і комтуру Брандэнбурга ад 13 чэрвеня 1410 г., з якіх вынікае, што кожная зямля Жамойці паставіла 400 коннікаў[14] і што на трох коннікаў прыпадала адна павозка[15]; Антоні Прахаска ў Codex epistolaris Vitoldi памылкова называе замест гэтай лічбы 300[16]. Настолькі ж не адпавядае сапраўднасці яго інфармацыя, нібыта салдаты Ордэна выступілі ў паход на Прусію, маючы 60 000 коней[17]: у адпаведнай крыніцы — лісце ком тура Шлохаў вялікаму магістру ад 25 чэрвеня 1410 г. — гаворка ідзе толькі пра 2000 коней[18]. Такія тлумачэнні ці варыяцыі не спрыяюць высвятленню дыскусійнага пытання пра лічбы і колькасны склад войскаў.

Што тычыцца ордэнскага войска, то ў яго ўваходзілі не толькі браты Ордэна са сваімі слугамі і абавязаныя да службы вольныя людзі, гараджане і войты, але і каля 5000 наёмных жаўнераў з Сілезіі, Чэхіі, Мейсена, Лужыцы і іншых земляў Райха, былі сярод іх і крыжаносцы, а таксама іншыя дапаможныя атрады. Сярод даволі вядомых асоб, якія паходзілі не з Прусіі, але ваявалі на баку Ордэна, былі маладыя герцагі Казімір Памеранска-Шчэцінскі і Конрад Мудры з Ольса (Сілезія). Абодва яны пад час бітвы трапілі ў палон. У абозе ордэнскага войска было, напэўна, даволі шмат сялян. Яшчэ 2000 наёмных салдат знаходзіліся ў Гданьскім Памор’і[19].

Паводле распаўсюджанай у даследаваннях думкі — у тым ліку і ў нядаўніх польскіх публікацыях, напрыклад, у Ан джэя Надольскага[20] і Мар’яна Біскупа — ор дэнскае войска вырушала ва ўсходнім напрамку, гэта значыць наўпрост супраць узыходзячага сонца. Гэты тэзіс паходзіць ад польскага гісторыка Яна Длугаша (1410–1480), які несправядліва ацэньвае Ульрыха фон Юнгінгена, бо не мог такі дасведчаны палкаводзец настолькі пагарджаць элементарнейшымі ваеннымі правіламі. Больш даверу выклікае інфармацыя храніста Ордэна, паводле якой ордэнскае войска выйшла з Лёбаў, кіруючыся на вёску Танэнберг (…да Танэнберга, пасялення ў мясцовасці Остэродэ…)[21]. Гэта значыць, войска рухалася з Танэн берга ў паўднёва-заходнім напрамку, і сонца свяціла збоку. Баявы лагер Ордэна быў разбіты там, дзе пазней (у 1411 г.) пабудавалі капліцу. Гэты пункт гледжання, выказаны ўпершыню мною ў 1978 г.[22], цяпер падзяляе ўжо і большасць польскіх калег23. Настойлівае імкненне ордэнскага войска як мага хутчэй уступіць у бітву, як і маруджанне польскага караля на працягу некалькіх гадзін, не ў апошнюю чаргу залежала ад руху сонца: Ягайла адкладваў наступ да таго часу, пакуль сонца не пачне свяціць у твар ужо не яму, а ворагу[24].

Само поле бітвы знаходзіцца, згодна з гэтай думкай, не паміж Танэнбергам і Грунвальдам і не на ўсход адсюль, як меркавалася ў ранейшых даследаваннях, а на палях і ў даліне на поўдзень і паўднёвы ўсход ад вёскі Грунфельдэ. Па назве гэтага паселішча палякі называюць месца бітвы Грунвальдам — так гучыць паланізаваны варыянт Грунфельдэ. Літоўцы гавораць пра бітву пад „Жальгірысам” (пераклад назвы Грунвальд на літоўскую мову), а немцы назвалі бітву Танэнбергскай — па назве таго паселішча, у напрамку якога яны выступілі[25].

Такім чынам, у даследаваннях існуюць два супярэчлівыя пункты гледжання, археалагічныя ж пошукі не далі ніякіх доказаў на карысць адной з гэтых гіпотэз.

Вядомым эпізодам з’яўляецца перадача двух мячоў Ягай лу і Вітаўту пры выкліку на бітву — такі звычай існа-ваў тады ў рыцараў. У тых абставінах ён меў крыўдны акцэнт. Перадача адбылася без ведама вялікага магістра; магчыма, Ульрых фон Юнгінген яшчэ знаходзіўся на той час разам з самым цяжкаўзброеным кавалерыйскім атрадам, сва ім трэцім войскам, у лагеры. Эпізод з перадачай мя чоў паз ней шырока выкарыстоўвала польская прапаган да — ён інтэрпрэтаваўся як дэманстрацыя фанабэрыі, superbia Ордэна. Гэтая прапаганда была вельмі паспяховай[26].

Пасля першапачатковых поспехаў ордэнскага вой ска бітва скончылася яго знішчальным паражэннем. Тлумачыўся такі паварот, у прыватнасці, цяжкай тактычнай памылкай, зробленай пэўнай часткай воінаў Ордэна на левым флангу: яны кінуліся пераследаваць літоўцаў, якія пачалі адступаць, і адарваліся ад сваіх баявых парадкаў, і тут іх, атакуючы злева, перахапілі палякі. Част ку рыцараў узялі ў палон, іншых забілі. Паводе адной праўдзівай тагачаснай крыніцы, уцёкі гэтыя былі падманным тактычным манёўрам літоўцаў менавіта з такой мэтай[27]. Гэта стала пачаткам паражэння Ордэна, заклала яго падмурак, далейшы ход бітвы ўжо нічога не мог змяніць. Хаця вялікі магістр яшчэ і спрабаваў павярнуць да сябе ваенны шацунак, накіраваўшы цяжкаўзброенае падраздзяленне свайго войска — 15 ці больш харугваў (так называліся тактычныя адзінкі войска) — у масі-раваную атаку на цэнтральныя польскія сілы і сам тройчы (?) аб’ехаў яго на кані, але спроба не мела поспеху, бо вораг меў коль касную перавагу, тым больш што частка вясковага рыцарства, а таксама некаторыя іншыя атрады кінуліся ўцякаць. Войска вялікага магістра было акружана і зніш чана палякамі, іншаземнымі наёмнікамі і „па ган цамі” (так па ордэнскай тэрміналогі называліся літоўцы). Акрамя Ульрыха фон Юнгінгена і іншых асоб з вышэйшага камандавання сваю смерць у бітве знайшлі больш за 200 братоў-рыцараў, амаль трэцяя частка усіх братоў-рыцараў Прусіі. Пад канец дня быў зломлены апошні супраціў: пераможцы ўзялі штурмам зробленую з павозак крэпасць у баявым лагеры Ордэна. У 1411 г. новы вялікі магістр Генрых фон Плаўэн (лістапад 1410–1413) загадаў пабудаваць на тым месцы капліцу Дзевы Марыі, рэшткі муроў якой захаваліся да гэтага часу[28]. У бітве загінула амаль усё вышэйшае кіраўніцтва Ордэна, а з ім і тысячы простых воінаў і сялян з ордэнскага войска. На баку праціўніка найбольш цяжкія страты панёс Вітаўт, таму што менавіта яго войску давялося на пачатку бітвы ўзяць на сябе ўвесь цяжар барацьбы. У адной з крыніц адзначаецца, што „ў абедзвюх частках”, гэта значыць, на абодвух баках, загінула па 8000 чалавек[29]. Цела вялікага магістра, які загінуў у бітве, было з вялікім ушанаваннем прывезена ў Остэродэ, а на чацвёрты дзень пасля бітвы перавезена адтуль у Мальбарк. Ён быў пахаваны побач з іншымі вялікімі магістрамі Нямецкага ордэна ў капліцы Св. Ганны.

Тут нам хацелася б звярнуца да важнай праблемы падманных уцёкаў часткі літоўскага войска. Здагадка, што так званыя ўцёкі былі тактычным манёўрам літоўцаў з мэтай разбурэння баявых парадкаў ворага, якая выказвалася ў даўнейшых даследаваннях — на прыклад, Станіслава Куёта[30], Канстанціна Юргеля[31] і Веслава Маеўскага[32], стала ўпэўненасцю дзякуючы та му, што ў архіве Нямецкага ордэна ў 1963 г. была зной дзена і потым апублікавана[33] вышэйзгаданая кры ні ца. У лісце, датаваным прыкладна 1413 г., аўтар пе расцерагае вялікага магістра ад паўтарэння падзей бітвы пры Танэнбергу і тлумачыць манёўр разлікам на тое, што людзям уласціва імкненне даганяць уцекачоў[34]. Гэтая тактыка пад Танэнбергам мела абсалютны поспех і стала падмуркам паражэння ордэнскага войска. Ці дамаўляліся Ягайла і Вітаўт пра такую тактыку, як мяркуе Мячыславас Ючас у сваёй кнізе пра бітву, што толькі што выйшла з друку[35], — невядома, доказы адсутнічаюць, але гэта вельмі верагодна. У любым выпадку было б недапушчальнай метадычнай памылкай не прымаць да ўвагі непрадузятае меркаванне сучасніка падзей, выказанае ў яго лісце вялікаму магістру, і аддаваць перавагу шмат пазнейшаму тэндэнцыйнаму апісанню храніста Яна Длугаша, як гэта робяць даследчыкі Стэфан М. Кучыньскі і Мар’ян Біскуп, знаходзячыся пад уплывам Длугаша[36]. Даследчыкі да гэтага часу амаль не прымалі да ўвагі апісанне бітвы ў французскай хроніцы манаха з Сэн-Дэні, якое грунтуецца на прыязным да Ордэна пісьмовым сведчанні ад жніўня 1410 г. і паказвае проста згубны вынік падманных уцёкаў літоўцаў[37]. У ім гаворыцца: калі воіны Ордэна ў сваім пераследаванні перабеглі адкрытае поле і дасягнулі лесу, на іх з фланга напалі моцныя сілы, якія да таго часу хаваліся ў лесе, — палякі; пераследчыкі былі ўжо зусім зняможаныя папярэдняй сутычкай і не здолелі адбіць моцную атаку. Паводле запісу манаха з Сэн-Дэні лёс бітвы — перамога ці паражэнне — вырашыўся ў яе першай фазе[38].

Заваяваныя харугвы ордэнскага войска былі прывезены ў Кракаў і Вільню і вывешаны ў саборах як пераможныя трафеі. Потым яны зніклі. Харугвы, якія тра пі лі на Вавель, знаходзіліся там яшчэ ў 1603 г.: яны згад валіся тады ў „Даведніку пра касцёлы кракаўскія”[39], тыя ж, што былі прывезены ў Віленскі сабор, зніклі, як мож на меркаваць паводле даследаванняў Альвідаса Нік жэнтайціса, яшчэ ў 1530 г.[40]. На шчасце, дзякуючы ка ля ровым малюнкам і каментарам да іх у пергаментным рукапісе „Banderia Prutenorum” сярэдзіны XV ст.[41] нам вядома, як яны выглядалі, — прынамсі, тыя, што захоўваліся ў Кракаве.

У сваім апісанні бітвы кантынуатар хронікі Посільге, які звычайна ставіўся да Ордэна стрымана, крытыкуе яго за недаацэнку праціўніка і адзначае, што ўвогуле справы Ордэна выглядалі не найлепшым чынам. Ад но з яго выказванняў можна, відавочна, зразумець так: вя лі кі магістр неразумна зрабіў толькі адзін гуф (трэцяе войска), з якім і выправіўся на бітву, у той час як Ягайла меў у сваім распараджэнні некалькі гуфаў, „і гэта прынесла Ордэну вялікую шкоду, а каралю і ягоным людзям вялікую перавагу на іх шчасце і карысць”[42]. У іншым месцы храніст рэзка крытыкуе Ульрыха фон Юнгінгена за тое, што той павёў у паход вельмі многа старых братоў-рыцараў, якія і загінулі пад Танэнбергам. Застаўшыся дома, яны прынеслі б куды больш карысці. Гэта было „надзвычай кепскае” рашэнне вялікага магістра[43]. Аднак канчатковай ацэнкі роля вялікага магістра як палкаводца яшчэ не атрымала.

III

Паражэнне пад Танэнбергам было для Ордэна катастрофай, але яшчэ не смяротным прысудам. Польска-літоўскае войска прайшло праз Прусію ў паўночным напрамку і пачало 25 ліпеня аблогу галоўнай цвяр дыні Ордэна — Мальбарк. Крэпасць паспяхова абараняў пазнейшы вялікі магістр Генрых фон Плаўэн. Разлад сярод саюзнікаў, эпідэміі ў войску, цяжкасці з забеспячэннем, пагроза нападу венгерскай арміі на паў днёвую Польшчу (праўда, адбыўся ён толькі ў сярэ дзіне кастрычніка, прычым сіламі аднаго невялікага падраздзялення), дапамога Ордэну з Інфлянтаў, — вось тыя прычыны, ча-му 21 верасня аблога была знятая, прычым Ягайлу не ўдалося захапіць такі жаданы для яго грашовы скарб Ордэна. Ён спадзяваўся, што захопленымі грашыма зможа разлічыцца са сваімі наёмнікамі, якія большай часткай паходзілі з Чэхіі, аднак быў вымушаны пакінуць Прусію, не дасягнуўшы гэтай мэты[44]. Ягайла знаходзіўся ў цяжкім фінансавым становішчы. Узброеныя сілы Ордэна адваявалі адну за адной амаль усе, за невялікім выключэннем, занятыя Ягайлам крэпасці, было заключана перамір’е, а 1 лютага 1411 г. „Вялікая вайна” закончылася Першым Торуньскім мірам.

Для Нямецкага ордэна Торуньскі мір быў большым выпрабаваннем, чым часта лічаць, і наступствы яго былі цяжэйшымі, чым мяркуецца. Даследчык, які абмяжуецца толькі юрыдычным аспектам тэксту мірнага пагаднення, зазначыць, што ўмовы мірнай дамовы былі над звы чай спрыяльныя для Ордэна[45], які павінен быў толькі саступіць Жамойць Ягайлу і Вітаўту на час іх жыцця, а Закжэў (на Укры) і Добжынскую зямлю аддаць герцагу Мазавецкаму Зімавіту і каралю Ягайлу. Абодва бакі павінны былі адпусціць сваіх палонных без выкупу і бесперашкодна перадаць захопленыя крэпасці, гарады і землі другому боку. Такая ўмова, здавалася б, мела перавагі менавіта для Ордэна. Але на самай справе гэта была ўсяго толькі ўмова pro forma, якая павінна была адпавядаць патрабаванню сярэднявечнага права вайны да дзейснага заключэння міру, што прадугледжвала адпусканне палонных без выкупу[46]. У адказ на выз валенне палонных і вяртанне крэпасцяў Ягайла пад час перамоў запатрабаваў ад Ордэна 100 000 коп чэшскіх грошаў, і прадстаўнікі Ордэна запэўнілі яго, што гэтая сума будзе выплачана ў чатыры раты[47]. Абавязацельства пра выплату, падпісанае вялікім ма гіст рам Генрыхам фон Плаўэнам у Торуні 31 студзеня 1411 г., — як перадумова заключэння мірнай дамовы на на ступны дзень — было знойдзена толькі ў 1979 г. у ад ным з фаліянтаў Ордэна ў выглядзе копіі і потым апублікавана[48]. У выніку такога абцяжарання фінансаў Ордэна, і без таго ўжо спустошаных аплатай наёмнікаў і іншымі выдаткамі, Ордэн апынуўся ў вельмі дрэнным фінансавым ста новішчы, што справакавала канфлікт з прускімі станамі, якіх Ордэн для аплаты даўгоў мусіў абкласці высокімі спецыяльнымі падаткамі (канфлікт з Данцыгам 1411 г.). Карані рэзкага заняпаду ордэнскай прускай дзяржавы пасля 1410 г. трэба шукаць у пагібельнай бітве пад Танэнбергам і яе наступствах, да якіх належала і абавязацельства ад 31 студзеня 1411 г. Тэкст мірнай дамовы ад 1 лютага стварае памылковае ўяўленне пра гэтае становішча і адлюстроўвае фактычную сітуацыю толькі часткова[49].

Дзякуючы гэтаму Ягайла, нягледзячы на беспаспяховую аблогу Мальбарка, завалодаў вялікімі сумамі грошай для аплаты сваіх наёмнікаў, хоць цалкам усе грошы так і не былі выплачаны. Адна нататка ў архіве перапіскі Ордэна[50] сведчыць пра тое, што вялікаму магістру было цяжка выплаціць нават ужо другую рату выкупу 24 чэрвеня 1411 г. у Торуні. Для параўнання адзначым, што 100 000 чэшскіх грошаў адпавядалі прыкладна кошту 10 000 баявых каней[51].

Тое, што каса Ордэна, якая лічылася ў Еўропе самай напоўненай, апусцела, тлумачылася не толькі частковымі выплатамі адкупных. Сваю ролю выканалі таксама значныя сумы, якія вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген выплачваў Жыгімонту Венгерскаму і Вацлаву Чэшскаму, каб прыцягнуць іх на бок Ордэна, і непамерны кошт наёмнікаў у час вайны. Разлікі з большасцю наёмнікаў Ордэ на за 1410–1411 г. зарэгістраваныя ў так званай „Кнізе жолду”[52].

„Ціхія” да таго часу багацці з казны Ордэна проста затапілі рынак усходняй часткі Цэнтральнай Еўропы, што выклікала інфляцыю і прывяло да абясцэньвання грошай і росту цэн. Пасля Торуньскага міру надышоў доўгі перыяд фінансавай, а тым самым і палітычнай і ваеннай слабасці. Такое становішча абвастралася вялікімі людскімі стратамі, гібеллю жывёлы і стратай каштоўнасцей. Вышэйшае кіраўніцтва Ордэна загінула, у бітве пад Танэнбергам загінулі і войты, што не магло не прывесці да развалу ўлады і таму мела цяжкія наступствы для ўсіх галін кіравання. Назавем іншы прыклад: такая важная для рыцарскага Ордэна конегадоўля была амаль цалкам знішчана, і тут трэба было пачынаць усё з нуля[53].

Таму не здзіўляе той факт, што само насельніцтва ордэнскай дзяржавы называла паражэнне пад Танэнбергам галоўнай прычынай аслаблення Прусіі і яе заняпаду на працягу дзесяцігоддзяў пасля 1410 г. Гэта яскрава вы нікае з заключэння, якое горад Морунген у 1425 г. склаў па даручэнні вялікага магістра Паўля фон Русдорфа; „stryt”, бітва, называецца ў ім першым і другім пунктам у пераліку прычын заняпаду. Вельмі часта ў аналагічных заключэннях з розных мясцовасцяў, якія захаваліся за Прусіяй, называецца яшчэ адна пры чына заняпаду — абясцэньванне грошай[54]. Да гэтага дадаваўся і такі важны ў гульні палітычных сіл фактар, як страта прэстыжу. Пра гэта сведчыць ліст незнаёмага гараджаніна з Прусіі ад 1427 г., адрасаваны гораду Штральзунду. Ён праводзіць паралелі паміж вайной Нямецкага ордэна з Польшчай і ВКЛ ды вайной Ганзы з Паўночным саюзам (Данія — Швецыя — Нарвегія). Відавочна, слушна піша ён, што прускае панства недаацаніла караля польскага і Вітаўта, і таму страціла зямлю, зaмкі, людзей, гонар, дабро і ўладу[55].

Паражэнне і яго наступствы сталі паваротным пунктам і ў рассяленні немцаў на Усход. Замарудзілася яно яшчэ ў сярэдзіне XIV ст., у чым сваю ролю адыграла чума, але ў наступныя пяцьдзясят гадоў недахоп рабочай сілы і насельніцтва ўдавалася часткова кампенсаваць за кошт інтэнсіфікацыі „экспедыцый на Літву”, якія не ў апошнюю чаргу мелі на мэце захоп палонных і дастаўку іх у Прусію ў якасці насельнікаў і таннай рабочай сілы. Нагадаем для прыкладу, што комтур бальгскі выдаткаваў у 1382 г. вялізную суму — 4000 марак — на рассяленне ваеннапалонных[56]. Хоць пасля Танэнберга ўнутраная каланізацыя і рассяленне працягваліся, але Мельнскі мірны дагавор 1422 г. на шмат стагоддзяў (да 1919 г.) вызначыў усходнюю мяжу Ордэна, якая стала і мяжою нямецкага рассялення на Ўсход. Польскія і літоўскія гісторыкі надаюць гэтаму факту вялікае значэнне: пад Грунвальдам-Жальгірысам, падкрэсліваюць яны, аб’яднанымі сіламі палякаў і літоўцаў быў спынены нямецкі Drang nach Osten, нямецкі ж бок такую трактоўку ўсур’ёз не прымае, называючы яе прапагандай. Але як бы тое ні было, устанаўленне мяжы ў 1422 г. — неабвержны факт. Жамойць і Літва як землі патэнцыйнага засялення былі страчаны.

Пад час сваіх ранейшых даследаваняў я ў публікацыях[57], інтэрв’ю[58], выступленнях у дыскусіях[59] зноў і зноў спрабаваў звярнуць увагу калег-гісторыкаў на вышэйназваны новы аспект паходаў на Літву. У працах некаторых аўтараў — напрыклад, Генрыка Лаўмяньскага[60], Фрыдрыха Бенінгхофена[61] — не даецца вычарпальнага адказу на пытанне, чаму Нямецкі ордэн пераганяў так многа людзей як ваеннапалонных у Прусію і як яны там выкарыстоўваліся. Не ўсіх абменьвалі на палонных з Ордэна; часткова іх прадавалі[62], але галоўным чынам, як гэта вынікае з прыведзенага прыкладу з комтурам бальгскім, выкарыстоўвалі для рассялення і як танную рабочую сілу. Гэтым у пэўнай ступені тлумачыцца тая ўпартасць, з якой Ордэн трымаўся за „экспедыцыі на Літву”. Увесь комплекс праблем — хрысціянізацыя, рассяленне, „экспедыцыі на Літву” — заслугоўвае грун-тоўнага, аб’ектыўнага даследавання, на якое мне хаце лася б заахвоціць калег; тут можна было б выкарыстаць для параўнання паралельныя з’явы пад час іспанскай Рэканкісты[63]. У сваёй трохтамовай працы пра наведванне Вернэр Паравічыні звернецца да некаторых аспектаў гэтай надзвычай цікавай і шматраннай тэмы[64].

Але вернемся да тэмы Танэнберга. Наступствы паражэння Ордэна адчуваліся не толькі ў Прусіі, але і ў Інфлянтах і ў заходніх абласцях. Паўночны саюз пачынае прыглядацца да Эстоніі, і ўжо ў 1411 г. Эрых Памеранскі, спрабуючы выкарыстаць цяжкае становішча Ордэна, заяўляе прэтэнзіі на правінцыі Гарыен і Вірланд. Яшчэ да смерці каралевы Маргарэты (1412 г.) да вялікага магістра была накіравана дэлегацыя з патрабаваннем аддаць Эстонскае герцагства Даніі. Магістр Інфлянцкага ордэна быў вымушаны пакарыцца патрабаванням апазіцыйных кляштараў. Да гэтага дадалася фінансавая ноша — неабходнасць выплачваць грашовую дапамогу прускаму адгалінаванню Ордэна[65].

У абласцях складвалася аналагічная сітуацыя: „надзвычайныя” выплаты Прусіі можна было частко ва пакрыць толькі продажам і закладам, што азнача ла эканамічнае спусташэне ўласнай фінансавай субстанцыі[66].

Станоўчым наступствам бітвы — прынамсі з пункту гледжання насельніцтва — можна лічыць рост уплы-ву станаў на палітыку Ордэна. Яшчэ ў XIV ст. на судовых працэсах у Ордэне прыцягвалі сведкаў з рыцараў і гараджан, але толькі рост фінансавых і ваенных патрабаванняў пасля паражэння 1410 г. — выму ша-на — абумовіў больш уважлівае стаўленне да іх з боку Ордэна. Усё гучней саслоўі патрабавалі права на ўдзел у вырашэнні галоўных пытанняў, у тым ліку і знешнепалітычных. Аднак у час праўлення вялікіх ма гістраў Кюхмайстара і Русдорфа яны не дабіліся ад Ордэна згоды на прадстаўленне ім кансенсуснага права пры вы ра шэнні пытанняў пра саюз, вайну і мір. На працэсе па пы танні стварэння Прускага саюзу ў 1453 г. саслоўі ў пры сут насці кайзера спасылаліся на тое, што згубная вай на 1410 г. была распачата без іх ведама, згоды і парад[67].

IV

Да галоўных праблем, якія паўсталі перад Ордэнам у выніку Першага Торуньскага міру, належала і пытанне, як у будучым можна спраўляцца з ваеннымі праблемамі ў стасунках з Польшчай і ВКЛ. Уласнага войска ордэнскай краіны для значнага выпрабавання сіл было недастаткова, таму вялікія магістры выкарыстоўвалі вярбоўку, якая абыходзілася вельмі дорага і яшчэ больш падрывала фінансы. Дзесяцігоддзі пасля 1410 г., з перапынкам на 20 гадоў, з 1435 да 1454, — гэта час вялікіх вярбовак наёмнікаў. У Сілезіі, Чэхіі і іншых землях Райха на службу бралі прафесійных воінаў-коннікаў, а ў Данцыгу і іншых балтыйскіх гарадах вербавалі маракоў — іх накіроўвалі ў гарнізоны крэпасцяў ці ў ахоўныя атрады, якія неслі службу на Вісле і ў яе рачной сістэме[68]. Больш-менш значная фінансавая перадышка ў такіх умовах была немагчыма. Раней эканамічны дабрабыт не даваў праявіцца напружанасці, якая існавала паміж Ордэнам і прускімі гарадамі, епіскапамі і мясцовай арыстакратыяй — сельскім рыцарствам, але цяпер, у час нягод, усе супярэчнасці выйшлі на паверхню. Хоць рыцарам Ордэна і ўдавалася — дзе жорсткасцю, дзе саступаючы справіцца з незадаволенасцю, але потым усе плаціны, што стрымлівалі напружанне, прарвала. Грамадзянская вайна 1454–1466 г., так званая Трынаццацігадовая вайна гарадоў і станаў, скончылася (пасля таго як у яе ўступіла Польшча) тым, што Нямецкі ордэн, па ўмовах Другога Торуньскага міру 1466 г., страціў вялікія тэрыторыі, а ўрэшце і статус вялікай дзяржавы. Ён мусіў адмовіцца ад Гданьскага Памор’я і Хэлмінскай зямлі з правінцыяй Міхелаў, а таксама ад тэрыторый Эльбланг, Мальбарк, Штума і Крыстбург („Каралеўскай Прусіі” і гарадскіх тэрыторый Гданьск, Эльбланг і Торунь). Падуладная вобласць Эрмландскага біскупства стала самастойнай, а Хэлмінскае біскупства было падпарадкавана духоўнай уладзе архібіскупа гнезненскага. Кожны новаабраны вялікі магістр Ордэна павінен быў прысягаць на вернасць каралю Польшчы — наконт таго, ці была гэта прысяга васала, ці толькі асабістая клятва вернасці вялікага магістра, сярод польскіх і нямецкіх гісторыкаў згоды няма[69]. У 1525 г. апошні вялікі магістр Прусіі Альбрэхт ператварыў тую частку Прусіі, якая яшчэ заставалася ў Ордэна, — з Караляўцом як рэзідэнцыяй вялікага магістра, у свецкае евангелічнае герцагства[70].

У ходзе такога гістарычнага развіцця бітва пад Танэнбергам была вырашальнай падзеяй, яна стала для Ордэ на „незагойнай ранай”, як аднойчы трапна сказаў пра яе Герман Гаймпэль[71].

Польска-літоўская дзяржава дамаглася значнага ўзмацнення сваёй улады ў адносінах да Прускага ордэна і стала адным з самых магутных тэрытарыяльных утварэнняў у Еўропе. Што тут было прычынай, а што — вынікам, сказаць цяжка. У гэтай сувязі важна падкрэсліць і вялікае значэнне эканамічных пераменаў, якія ў познім Сярэдневеччы адбываліся ў Балтыйскім рэгіёне і ў ягоным „тыле”, яны абумовілі эканамічны дабрабыт Польскага Каралеўста і ВКЛ.

V

У ранейшых даследаваннях Нямецкага ордэна бітве пад Танэнбергам ці тым дзесяцігоддзям, якія папярэднічалі ёй, адводзілася цэнтральнае месца. Тлумачылася гэта наступным пунктам гледжання: „шчаслівай” парой Ордэна быў час да 1410 г., дзесяцігоддзі пасля яго сталі перыядам заняпаду, яны не лічыліся цікавымі для больш падрабязнага даследавання. У якасці прыкладу такіх падыходаў дастаткова прывесці цытату з Густава Фрайтага: „Злашчасная бітва назаўсёды знішчыла падарваную моц Ордэна, з таго часу ён марнеў ва ўмовах разбэшчанасці і недахопу грошай”[72]. Гэты „тэзіс пра заняпад” у апошнія дзесяцігоддзі аспрэчваўся цэлым шэрагам нямецкіх і замежных даследчыкаў, якія паказалі, наколькі ўдзячнае поле для працы ўяўляе сабою і час пасля 1410 г. Сёння большасць навукоўцаў гатовы пры-знаць самакаштоўнасць ХV ст. Такі зрух цікавасці можна толькі вітаць. Гэта не азначае, што бітва пад Танэнбергам страціла сваю вартасць як аб’ект даследавання, але сведчыць пра тое, што ў агульнай карціне ў параўнанні з нядаўнім часам выявілася больш нюансаў. Самі праблемы бітвы застаюцца, яны не страцілі ні кроплі сваёй прыцягальнай сілы.

Перад гісторыкамі зноў і зноў паўстае кардынальнае пытанне: чаму войска Нямецкага ордэна прайграла вырашальную бітву і чаму польска-літоўскае войска яе выйграла? Ці было паражэнне Нямецкага ордэна аб’ектыўным наступствам унутранага заняпаду, які некаторыя даследчыкі канстатуюць у развіцці Прусіі да 1410 г.? Так, Якаб Кара піша ў трэцім томе сваёй „Гісторыі Польшчы” (1869): „Тое, што настолькі здолела знішчыць адна адзіная бітва, і раней ужо жыло толькі ўяўным жыццём. Тут не месца для падрабязнага апісання ўнутранага жыцця Ордэна, зазначым толькі, што раніцай 15 ліпеня 1410 г. Ордэн быў зламаны не менш, чым вечарам таго дня. Крыніцы яго існавання ўжо пачалі перасыхаць, у крыніцах яго захавання ўжо адбываліся арганічныя змены. У яго рэлігійных стасунках з’явілася расколіна, якая менавіта ў тыя дні шырокай паласою прайшла па ўсім будынку рэлігіі, ад падмурка да самага верху, несучы згубную сілу. Элементы ягонага рыцарскага жыцця ператварыліся ў падманную, пазбаўленую сутнасці гульню ценяў. Заблытаны ў традыцыях раскошнага мінулага, захоплены імі, Ордэн прапусціў магчымасць ісці ў нагу са зменамі таго часу, са з’яўленнем новых формаў жыцця і неспадзявана страціў карані, што злучалі яго з роднай глебай, той глебай, на якой ён стаяў”[73].

Іншыя даследчыкі, у адрозненне ад Кара, прытрымліваюцца думкі, што Ордэн напярэдадні бітвы быў настолькі ж моцны, як і раней, так што прычыны паражэння, на іх думку, трэба шукаць хутчэй толькі ў ваеннай перавазе праціўнікаў. У артыкуле 1964 г. пра паходы Нямецкага ордэна на Готланд Фрыдрых Бенінгофен канстатуе наступнае: „Пасля такога бесперашкоднага гарманічнага ўзаемадзеяння Ордэна з яго гарадамі ў 1398 і 1404 г. унутраны крызіс дзяржавы, які выявіўся ў выніку злашчаснай Танэнбергскай бітвы, успрымаў ся як цяжка ўсведамляная нечаканасць. Відавочным фактам мусіць застацца і тое, што на Готландзе змагаліся тыя самыя палкаводцы і воіны, што загінулі потым, у 1410 г., пад Танэнбергам. У 1404 г. заняпад дысцыпліны і маралі ў войску яшчэ нідзе не заўважаўся. Такая нечаканая здрада шчасця, такая змена перакананняў у 1410 г. падымае праблемы і пытанні, якія нягледзячы на ўсе спробы вырашэння будуць цікавіць даследчыкаў і надалей”[74].

Якія ж гэта былі фактары? Як разгортвалася палітычнае, сацыяльнае, эканамічнае і ваеннае развіццё Прусіі ды Польшчы і ВКЛ напярэдадні бітвы? Якія надзейныя сведчанні можна знайсці ў крыніцах? Ці заўважаюцца адрозненні ў асабістай кваліфікацыі палітыкаў і палкаводцаў? Якую ролю адыгралі тактычныя захады і падзеі ў час самой бітвы? За кожнай больш-менш значнай гістарычнай падзеяй можна ўбачыць шэраг фактараў, якія маюць неаднолькавае ўздзеянне, — ад марудных і тых, што больш залежаць ад прыродных умоў, да планаў палітыкаў і палкаводцаў у вырашальных сітуацыях. У доўгім ланцугу прычын, што прывялі ўрэшце да бітвы пад Танэнбергам і паражэння ордэнскага войска, цікавасць выклікаюць апошнія звенні — фактары хуткага і найхутчэйшага дзеяння. Але нельга забываць і пра астатнія абставіны, тыя, што не ляжаць на паверхні, — як, напрыклад, эканамічны росквіт Польшчы ў эпоху позняга Сярэднявечча, які тлумачыўся найперш шырокім экспартам збожжа.

Такім чынам, перш чым задаваць галоўнае пытанне, трэба спачатку спыніцца на больш дробных пытаннях — на агульных праблемах крытычнага вывучэння крыніц, на эканамічных, сацыяльных і ваенна-тэхнічных. І толькі пасля адказу на іх можна будзе адносна ўпэўнена выказваць сваю думку наконт галоўнага пытання. Перш чым складзецца агульная карціна, трэба звесці ў цэлае шмат дробных фрагментаў.

Які ж шлях будзе аптымальным для знаходжання ад казу на гэтыя шматлікія пытанні? Новых крыніц з па чатку XX ст. з’явілася не так многа, гэта тычыцца найперш „наратыўных” крыніц, а вось колькасць навуковых публікацый вельмі вырасла, усе іх цяжка ўлічыць. З цягам часу ўзнікла столькі гіпотэз, галоўным чынам адносна ходу бітвы, што даследчыкі часткова згубілі доступ да сутнаснай, першараднай праблематыкі і пачынаюць патрохі ператварацца ў „самазабеспячэнцаў”. Па-англійску гэта называецца „self-breeding”. Пытанне, якое трэба задаваць зноў і зноў, гучыць так: Якія кры ніцы і які матэрыял крыніц варта выкарыстоўваць, а ад якіх лепш адмовіцца? Адкуль паходзяць, напрыклад, звесткі ў хроніках, якія тэндэнцыі ў іх можна прасачыць, у якіх суадносінах яны знаходзяцца паміж сабою? Наколькі яны залежаць адна ад другой, калі яны былі напісаны, старэйшыя гэта крыніцы ці больш познія? Трэба пастарацца расчысціць, выявіць надзейныя з іх, тыя, з якімі можна будзе працаваць далей. Патрабуецца больш строгая методыка, больш строгі аналіз, а таксама крытычны падыход да з крыніц[75].

Сам гэты шлях лёгка абазначыць у тэорыі, аднак па ім цяжка ісці на практыцы. Пэўную ролю тут іграе ўжо выбар формы публікацыі: задачы такога кшталту, пра які тут ідзе гаворка, немагчыма рашыць у рамках традыцыйнай дэскрыптыўнай манаграфічнай формы прадстаўлення. Такі аб’ёмісты манаграфічны твор, як „Вялікая вайна” („Wielka wojna”) Стэфана М. Кучыньскага, 1955 г., якая ў 1987 г. выйшла 5-м выданнем, выконвае важную задачу аб’яднальнага элемента дыскусіі, але падрабязных ад казаў на мноства спецыяльных пытанняў даць не можа[76]. Пры сённяшнім становішчы большую карысць даследаванням прынясе падрабязны „кроп кавы ана ліз”, вынікі якога, магчыма, будуць аб’яд наныя ў „ма на графічных” знешніх рамках. І толькі пасля таго як у межах даследавання асноў навукоўцы здолеюць глянуць глыбей, можна будзе лічыць, што наспеў час для новага сінтэзу.

VI

У рэтраспектыве бітва 1410 г. бачыцца як вырашальны паварот, як пачатак „негатыўнага” для Ордэна развіцця, пачатак перыяду слабасці. Цытуючы Ранке, можна сказаць, што гэта быў „пералом у нацыянальнай, а таму адначасова і культурнай сітуацыі тых рэгіёнаў, які меў працяг яшчэ і ў новым часе”[77]. Таму зразумела, што пасля падзелу Польшчы ў XVIII ст. палякі — а так сама і літоўцы — зрабілі Грунвальд / Жальгірыс аб’яднальным нацыянальным сімвалам, галоўным сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці, з нямецкага ж боку паражэнне пад Танэнбергам разглядаецца як горкая падзея. Але гэта асобная тэма, якая тут не будзе разглядацца[78].

Замест гэтага звернемся на заканчэнне да польскіх археалагічных раскопак на полі бітвы[79]. Яны былі распачатыя ў канцы 1950-х і працягваюцца да сёння, хоць і з перапынкамі, абумоўленымі фінансавымі цяжкасцямі. Самыя значныя вынікі археолагі атрымалі ў першую чаргу на месцы пабудаванай у 1411 г. Генрыхам фон Плаўэнам капліцы Дзевы Марыі і паблізу яе. Да іх належаць некалькі агульных пахаванняў воінаў, што загінулі ў бітве, і рэшткі жылых дамоў святароў. Знойдзены былі таксама амаль сорак наканечнікаў ад арбалетаў і не каторыя іншыя прадметы. Меркаванне, што на гэтым месцы знаходзіўся баявы лагер ордэнскага войска, падзяляюць апошнім часам, як ужо адзначалася, і польскія даследчыкі[80].

Тым не менш, археалагічныя знаходкі да гэтага ча су не да памаглі вырашыць вялікую праблему бітвы — даць адказ на пытанне напрамку руху і месца стратэгічнага разгортвання і размяшчэння войск, а таксама лакалізацыі самога поля бітвы. Праўда, у афіцыйнай польскай гістарыяграфіі гэтыя пытанні спрэчак ужо не выклікаюць, таму што даследчыкі пагадзіліся на адзінай гіпотэзе, адзінай „мадэлі” бітвы, якую яны і паказваюць грамадскасці[81]. Гэта, аднак, не перашкаджае бачыць, што перад навукоўцамі стаіць яшчэ мноства загадак. Таму неабходна не менш актыўна працягваць археалагічнае і гістарычнае даследаванне такой важнай бітвы Сярэднявечча дзеля стварэння як мага больш аб’ектыўнай карціны падзей з апорай на тагачасныя крыніцы, незалежна ад скіраваных на пэўную мэту інтэрпрэтацый.

Звесткі пра новыя публікацыі

Пасля публікацыі гэтага артыкула ў Acta Historica Universitatis Klaipedensis, I прайшло ўжо амаль дваццаць гадоў. За гэты час я апублікаваў некалькі кніг і шэраг артыкулаў па важных пытаннях тэмы „Бітва пры Танэнбергу”. Прыведзеныя вышэй тэзісы ў новых выданнях не рэвізуюцца, але ў шмат якіх аспектах паглыбляюцца. Многія з праблем, прадстаўленых у аглядзе толькі павярхоўна, у гэтых публікацыях разглядаюцца . падрабязна. Таму здаецца мэтазгодным прывесці тут, у інтарэсах беларускіх гісторыкаў, таксама і дадатковыя літаратурныя звесткі[82]. Яны датычацца толькі маіх уласных даследаванняў і не прэтэндуюць на паўнату, а могуць даць толькі пэўны імпульс для далейшага паглыбленага навуковага пошуку. Працы, ужо пазначаныя ў прыведзеных вышэй заўвагах, амаль не згадваюцца. Больш падрабязныя бібліяграфічныя спасылкі можна знайсці ў інтэрнэце пад www.ekdahl.de

Cпачатку нагадаем, што кніга „Die Schlacht bei Tannenberg 1410” (1982) ужо выдадзена і ў польскім перакладзе[83]. Ці будзе апублікаваны том матэрыялаў пра важныя аспекты тэмы Танэнберга, яшчэ не вырашана; магчыма, замест яго я аддам у друк зборнік артыкулаў пра Танэнберг, у якіх закранаюцца важныя аспекты гэтай тэматыкі. Вышэй ужо прыводзілася спасылка на літоўскі пераклад кнігі пра „Banderia Prutenorum”. Цяпер гэтая кніга перакладаецца і на польскую мову[84]. У 1999 г. у Вільні выйшаў з друку невялічкі зборнік з трох артыкулаў[85], адзін з якіх прысвечаны так званым „уцёкам ліцвінаў” (гл. ніжэй). Асабліва радуе той факт, што ў мінулым годзе ўдалося надрукаваць другі том вы дання 1988 г. пра разліковыя кніжкі жаўнераў-най-мітаў[86] з генеалагічнымі даследаваннямі пра больш за 800 наймітаў, што знаходзіліся ў Нямецкім ордэне ў 1410 г.[87]. Ва „Уводзінах” даецца агляд вынікаў найноўшых даследаванняў развіцця палітычнай сітуацыі і вярбоўкі наймітаў перад бітвай[88].

Па пытанні ўзбраення і вядзення вайны Ордэнам напісаны цэлы шэраг работ. Да гэтага часу застаецца актуальным даволі даўняе даследаванне пра вайсковую службу ў Хэлмінскай зямлі[89]. Цікавымі ў аспекце тэмы ўзбраення з’яўляюцца мае артыкулы пра арбалеты[90] і абложныя машыны[91]. У гэтым кантэксце можна згадаць і публікацыі пра коней у войску[92], а таксама „Horses and Crossbows“[93]. Два рэдкія спісы адбору наёмнікаў Ордэнам былі апублікаваныя ў 1992 г.[94]. Артыкул пра стратэгічную арганізацыю комтурстваў (адміністрацыйных органаў Ордэна) у Прусіі ды Інфлянтах быў надрукаваны праз дзесяць гадоў у зборніку матэрыялаў адной з канферэнцый у Францыі[95].

Ёсць некалькі публікацый пра войны і вядзенне вайны рыцарамі Ордэна пад час іх „крыжовых паходаў” супраць „паганцаў” (так у Ордэне называлі літоўцаў) і схізматыкаў (г. зн. праваслаўных хрысціян); з іх у першую чаргу трэба назваць мой артыкул 1989 г. пра Ватыкан96 і яшчэ адну публікацыю пра абыходжанне з ваеннапалоннымі[97]. У 2004 г. у штогодніку капенгагенскага Інстытута поль ска-скан дынаўскіх даследаванняў быў надрукаваны даво лі вялікі артыкул пра крыжовыя паходы і каланізацыю[98] — праз год ён выйшаў у скарочаным варыянце ў выдавецтве Palgrave[99]. Кардынальныя пытанні „місіі” Нямецкага ордэна ва Усходняй Еўропе разглядаліся ў хуткім часе пасля гэтай публікацыі ў дакладзе „Хрысціянізацыя — рас сяленне — паходы на Літву”, які быў надрукаваны на літоўскай[100] і на нямецкай мове[101]. Неўзабаве ў энцыклапедыі „The Crusades“[102] быў змешчаны агляд пытанняў вядзення вайны Нямецкім ордэнам і яго праціўнікамі пад час „крыжовых паходаў” у Прыбалтыцы.

З 1409 г. пачынаецца новая эра ваеннай гісторыі Ордэна — з гэтага часу яго рыцары праводзяць вярбоўку цэлых атрадаў наймітаў, якіх выкарыстоўваюць для ўзмацнення ўласнага войска. Гэтай тэме прысвечаны два артыкулы, апублікаваныя ў Польшчы[103] і ў Англіі[104]. Асновай для іх напісання паслужылі надрукаваны ў 1968 г. артыкул пра разліковыя кніжкі наймітаў[105] і выданне 1988 г. пра такія ж кнігі[106]. Яшчэ шырэй найміты выкарыстоўваліся ў вырашальным 1410 г. Палітычныя і дыпламатычныя падзеі і спалучаная з імі вярбоўка жаўнераў з’яўляюцца тэмай шэрагу публікацый. Новым у іх было сцверджанне, што вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген планаваў раптоўны напад на Польшчу ўжо на 1 чэрвеня 1410 г., г. зн. яшчэ да сканчэння тэрміну перамір’я, але з палітычных прычын не змог здзейсніць яго[107]. Уплыў палітычных і дыпламатычных падзей на вяр боўку наймітаў Ордэнам і Польшчай быў вельмі знач ным. Гэтая важная праблематыка разгля-да ецца ў матэрыялах, апублікаваных у літоўскіх[108], аўстрыйскіх[109], нямецкіх[110], англійскіх[111], польскіх[112] і расійскіх[113] часопісах і навуковых зборніках. У адным з артыкулаў даследуецца і тэма вярбоўкі наймітаў Польшчай[114]. Варта згадаць у гэтай сувязі і работы пра эксцэсы ў Данцыгу пасля бітвы, скіраваныя супраць наймітаў Ордэна[115], і пра дамовы, якія Нямецкі ордэн заключаў з камандзірамі наймітаў у гады пасля бітвы[116].

Зразумела, што важнае месца ў даследаваннях займаюць падзеі самой бітвы. Памылковае вызначэнне дат у так зва най „Cronica conflictus” паўплывала на апі санне марша малапольскага войска праз Мазовію[117]. Яшчэ больш важнае значэнне маюць вынікі новых даследаванняў пра стратэгічнае разгортванне і пастраенне армій пад Танэнбергам. Пра гэта ўжо згадвалася ў маёй кнізе пра бітву (1982 г., на польскай мове — 2010), а цяпер гэтая тэма атрымала і навуковае абгрунтаванне[118]. Стала відавочна, што меркаванні прускага гісторыка Ёганэса Фойгта, якія з 1836 г. паўтараюць гісторыкі і археолагі, не маюць падставы, таму што само поле бітвы трэба шукаць у іншым месцы (на поўдзень ад дарогі, што вядзе з Грунфельдэ / Грунвальда на Людвігсдорф /Людвігова). Для аналізу важна, у прыватнасці, вызначэнне месцазнаходжання сонца ў дзень бітвы. Гэтая праблематыка асвятляецца ў пошуках поля бітвы ў XV–ХVІ ст.[119] і капліцы, пабудаванай вялікім магістрам Ген рыхам Плаўэнскім у 1411 г. Яна была ўзведзена не там, дзе сустрэў смерць Ульрых фон Юнгінген, як гэта часта сцвярджаецца, а на тым месцы, дзе ў час бітвы стаяла палявая капліца братоў-рыцараў. Тэма разглядаецца ў артыкулах пра Брыгіту, шведскую святую, апублікаваных на шведскай[120] і на англійскай мове[121]. Дарэчы, названыя пытанні будуць тэмай абмеркавання на міжнароднай канферэнцыі археолагаў, якая ў хуткім часе адбудзецца ў Оснабруку і Калькрызэ[122].

Адзін з дакладаў, што будзе прачытаны на гэтай канферэнцыі, — пра тактыку ў бітве паводле гістарычных крыніц (цяпер ён знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі) — выйдзе на літоўскай і на нямецкай мове[123]. У ім будуць спасылкі на вынікі новых даследаванняў, у тым ліку і названыя вышэй. Акрамя артыкула пра рыцара Лупальда фон Кёкрыца, які на кані рушыў супраць караля польскага і загінуў[124], у Нямеччыне[125], Літве[126] і ЗША[127] былі апублікаваныя матэрыялы пра так званыя „ўцёкі літоўцаў”. Плануецца пераклад іх на рускую мову[128].

Рыхтуецца даклад пра Першае Торуньскае мірнае па  гад-нен не ад 1 лютага 1411 г. з улікам пытання пра наймітаў[129].

Важнай тэмай з’яўляецца таксама рэцэпцыя бітвы ў больш позні час — упершыню яна закраналася ў кні зе пра Та нэн берг, выдадзенай у 1982 г.[130]. Праз некаль кі гадоў з’я ві лася даследаванне „Denkmal und Geschichtsi deo logie in pol nisch-preußischen Span nungsfeld”[131], адным з прадметаў якога быў Танэнберг, не калькі артыкулаў пра помнікі апублікаваны ў Нямеччыне[132], Англіі[133] і Польшчы[134] — у іх аўтары звярталіся і да тэмы Танэнбер га. У арты кулах літоўскіх[135] і нямецкіх[136] даследчыкаў закраналася і пытанне дэміфалагізацыі нацыянальнай гістарыяграфіі пра Танэнберг — Грунвальд — Жальгірыс. У сва ім дакладзе на вялікай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Грунвальду, што ад былася ў верасні 2010 г. у Мальбарку і Кракаве, я звярнуў увагу на „праблемы і перспектывы даследавання грунвальдскай тэматыкі” і нагадаў між іншым пра тую задачу, якая паўстане перад польскімі археолагамі ў бліжэйшыя гады ў сувязі з новымі навуковымі знаходкамі пра стратэгічнае разгортванне і пастраенне войск і новую лакалізацыю месцазнаходжання поля бітвы[137].

Пераклад Галіны Скакун

* Тут выкарыстоўваецца артыкул С. Экдаля „Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы”, апублікаваны ў „Deutsche Ostkunde”, 1989, 2, c. 63–80, а пазней — у часткова дапоўненай, часткова скарочанай форме — у „Acta Historica Universitatis Klaipedensis”, I (1993), с. 34–64.


[1] Змястоўны агляд даецца ў: Reinhard Wenskus. Das Ordensland Preußen als Territorialstaat des 14. Jahrhunderts, Der Deutsche Territorialstaat im 14. Jahrhundert[Reichenau- Vortrage 1967–1968], Bd. 1, hrsg. v Hans Patze, Sigmaringen 1970 (= Vorträge und Forschungen 13), с. 347–382. У многіх ад-носінах састарэлая, але ўтрымлівае багаты матэрыял праца: Johannes Voigt. Geschichte Preußens. Von den altesten Zeiten bis zum Untergange der Herrschaft des Deutschen Ordens, Königsberg 1827–1839, 9 т. (таксама рэпрынтнае выданне 1968 г., Hildesheim). Гл. таксама: Christian Krollmann. Politische Geschichte des Deutschen Ordens in Preußen,Königsberg 1932; Bruno Schumacher. Geschichte Ost und Westpreußens, 7. Aufl. Wurzburg 1987; Hartmut Boockmann. Der Deutsche Orden. Zwolf Kapitel aus seiner Geschichte, 3. Aufl. München 1989 (= Beck’sche Sonderausgaben); Marian Biskup, Gerard Labuda. Dzieje Zakonu Krzyżackiego w Prusach. Gospodarka — Społeczeństwo — Państwa — Ideologia, Gdańsk 1986. Іншыя літаратурныя крыніцы па гісторыі Нямецкага ордэна ў Прусіі, а таксама па гісторыі Польшчы і Літвы: гл. маю працу, згаданую ў спас. 5, с. 6 і наст.
[2] Неабжытая тэрыторыя паміж Ордэнам і Літвою.
[3] Friedrich Benninghoven. Die Gotlandfeldzüge des Deutschen Ordens 1398–1408 // Zeitschrift für Ostforschung 13, 1964, c. 421–477.
[4] Адносна вайны 1409–1411 г. гл. спас. 5. Вайну 1414 г. апісвае Вільгельм Нёбэль (Wilhelm Nöbel). Michael Kuchmeister, Hochmeister des Deutschen Ordens 1414–1422, Bad Godesberg 1969 (= Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 5). Гл. таксама: Sven Ekdahl. Der Krieg zwischen dem Deutschen Or den und PolenLitauen 1422 // Zeitschrift für Ostforschung 13, 1964, c. 614–615; Klaus Neitmann. Politik und Kriegführung des Hochmeisters Paul von Rusdorf 1422/23, тамсама, 34, 1985, с. 330– 378. Падзеі вайны 1432–1433 (1435) г. даследуе, у прыватнасці, Карл Аўгуст Люккерат у біяграфіі аднаго з вя лі кіх магістраў: Paul von Rusdorf, Hochmeister des Deutschen Ordens 1422–1441, Bad Godesberg 1969 (=Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 15). Падрабязнае апі санне Тры наццацігадовай вай-ны знаходзім у: Marian Biskup. Trzynastoletnia wojna z Zakonem krzyżackim 1454–1466, Warszawa 1967.
[5] Да гэтай тэмы — з падрабязнымі спасылкамі на кры ні цы: Sven Ekdahl. Die Schlacht bei Tannenberg 1410. Quellenkritische Untersuchungen. T. 1: Einfüührung und Quellenlage, Berlin 1982 (= Berliner Historische Studien 8; Einzelstudien I) (далей — Tannenberg, 1). Па-сапраўднаму распачаць працу над запланаваным другім томам да гэтага часу не ўдалося з прычыны мноства іншых задач. Самае вядомае польскае даследаванне — праца Стэфана М. Кучыньскага (Stefan M. Kuczyński), гл. спас. 76. Найноўшая літоўская публікацыя: Mečislovas Jučas. Žalgirio mūšis, Vilnius 1990.
[6] Найперш варта назваць трохтамовую доктарскую дысертацыю Вернэра Паравічыні (Werner Paravicini. Die Preußenreisen des Europäischen Adels. Teil 1. Sigmaringen: Thorbecke, 1989; Teil 2. 1995). Пар. яго ж: Die Preußenreisen des Europäischen Adels, у: Historische Zeitschrift 232, 1981, c. 25–38. Гл. таксама названыя ў спас. 60 і 61 працы, а адносна даўнейшага часу: Edvardas Gudavičius. Kryžiaus karai Pabaltijyje ir Lietuva XIII amžiuje. Vilnius 1989.
[7] Біяграфія гэтага вялікага магістра пакуль яшчэ не напісана. Гл. агляд Свэна Экдаля: Ulrich von Jungingen. 1407–1410 // Die Hochmeister des Deutschen Ordens 1190–1990, hrsg. v. Udo Arnold, Marburg 1998 (= Quellen und Studien zur Geschichte des Deutsche Ordens 40). S. 106–114.
[8] Спасылкі на крыніцы ў Ekdahl, Tannenberg I, c. 6.
[9] Тагачаснае апісанне вайны 1409–1411 г. з пункту гледжання Ордэна даецца ў працягу хронікі Ёгана фон Посільге ў „Scriptores rerum Prussicarum”, hrsg. v. Theodor Hirsch, Max Toeppen und Ernst Strehlke, Leipzig 1866, т. 3 (а таксама рэпрынт: Frankfurt am Main, 1965), тут с. 301 і наст.
[10] Больш падрабязна па гэтым пытанні — у запланаваным другім томе працы.
[11] Scriptores rerum Prussicarum ІІІ. (як у спас. 9), с. 316.
[12] Агляд у: Ekdahl, Tannenberg I (як у спас. 5), с. 68–73; гл. таксама: М. Jučas. Žalgirio mūšis (як у спас. 5), с. 75–86.
[13] Gerard Labuda. Krol Władysław Jagiełło i wielki książe Witold w ocenie historiografa kurii papieskej // Historia, 76, 1989, c. 201–210, тут с. 202, 207.
[14] Сакрэтны Дзяржаўны архіў „Прускі Культурны фонд”, Берлін, XX галоўны аддзел „Дзяржаўны архіў Караляўца” (скарочана GStAPK, XX. HA StA Kbg), Архіў перапіскі Ордэна (OBA), № 1305. Пар. спас. 50.
[15] Codex epistolaris Vitoldi, magni ducis Lithuaniae, 1376–1430. Collectus opera Antonii Prochaska, Cracoviae 1882 (= Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustantia VI, 1 i 2). (Таксама рэпрынт, Нью-Ёрк, Лондан, 1965.). № 444, с. 209.
[16] Тамсама, № 446, с. 210.
[17] OBA (як у спас. 14), № 1316.
[18] Das Soldbuch des Deutschen Ordens 1410/1411. Die Abrechnungen für die Soldtruppen. Mit ergänzenden Quellen bearbeitet und ediert von Sven Ekdahl. Teil I: Text mit Anhang und Erläuterungen, Köln, Wien 1988 (= Veröffentlichungen aus den Archiven Preußischer Kulturbesitz 23/I, тут: Уводзіны, с. 4. Больш падрабязна: Kilka uwag o księdze żołdu Zakonu Krzyżackiego z okresu „Wielkiej Wojny” 1410–1411 // Zapiski Historyczne 33, 1968, c. 111–130, тут с. 115–123.
[19] Надольскі прытрымліваецца распаўсюджанага тэзіса, згодна з якім бітва адбывалася ў мясцовасці „Вялікі Ручай” („Wielki Strumień”) паміж Танэнбергам і Людвігсдорфам. Калі б гэта бы ло так, то войска Ордэна вырушыла б з месца, дзе потым зна ходзілася капліца (гл. спас. 23), на ўсход, дакладна су праць сонца. Акрамя названага ў спас. 23 да-сле даван ня А. Надольскага, згадаем наступныя працы: Rozważania o Grunwaldzie, у: Kwartalnik Historyczny 1980, 2, c. 447–457; Pola Grunwaldu w świetle badań 1980 roku // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1981, 1, i: Grunwald — Problemy wybrane. Cześć I // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1983, 2/3, c. 295–325.
[20] Як у папярэдняй спас. Пар. спас. 81. З іншых прац Біскупа варта назваць Grunwaldska wielka rocznica (1410–1960) // Nowe Drogi 14, 1960, 7, c. 116–126 (пар. у гэтым кантэксце: Ekdahl, Tannenberg I, c. 32, спас. 56) і Bitwa grunwaldzka (geneza — przebieg — dzieje — znaczenia) // Grunwald w świadomości Polakow. Ягоная найноўшая праца з’явілася ў 1988 г. на польскай мове ў Торуні (як у спас. 36).
[21] Scriptores rerum Prussicarum ІІІ, с. 315.
[22] Даклад на „Вечары Сярэднявечча” ў Інстытуце гісторыі імя Макса Планка ў Гётынгене 8 траўня 1976 г. Паводле ранейшай думкі, на месцы пабудаванай пазней капліцы сустрэў смерць Ульрых фон Юнгінген.
[23] Незалежна ад аўтара Анджэй Надольскі таксама вылучыў гіпотэзу, што капліца была пабудаваная на месцы знаходжання баявога лагера Ордэна; гл. яго працу Z problematyki archeologicznych badań pola grunwaldzkiego // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1980, № 2 (148), с. 123–132, тут с. 124 і 130. Таксама, напрыклад, М. Біскуп у кнізе, пазначанай у спас. 1, с. 364.
[24] Аўтар упершыню выказаў гэты тэзіс у інтэрв’ю Першай праграме польскага радыё і тэлебачання 15 ліпеня 1985 г., аднак польскія гісторыкі да гэтага часу не абмяркоўвалі яго (гл. спас. 81). Больш падрабязна пра гэта будзе сказана ў другім томе маёй кнігі пра Танэнберг.
[25] Адносна поглядаў аўтара наконт выступлення войскаў і месца знаходжання поля бітвы гл.: Tannenberg I, с. 354–357. Пад час паседжання ў Берліне ў красавіку 1989 г. (пар. спас. 13) прафесар Г. Лябуда паведаміў мне, што ён цалкам падзяляе гэты новы тэзіс наконт Грунвальда. На яго думку, гэта вырашае і праблему розных назваў бітвы.
[26] Да гэтага пытання падрабязна раздзел „Пісьмовыя крыніцы пра бітву да Аналаў Яна Длугаша” // Ekdahl, Tannenberg I, c. 107–274.
[27] Гэтая крыніца — ліст незнаёмага вялікаму магістру пры-кладна ад 1413 г. — апублікавана ў: Sven Ekdahl, Die Flucht der Litauer in der Schlacht bei Tannenberg 1410 // Zeitschrift für Ostforschung 12, 1963, c. 11–19, тут с. 16 і наст. Гл. таксама яго ж Banderia (як у спас. 41), c. 16, спас. 36, і М. Jučas. Žalgirio mūšis (як у спас. 5), с. 113 і наст.
[28] Sven Ekdahl, Tannenberg I, c. 191 і наст., 325 і наст., 333–344 і малюнак. Польскія археолагі правялі грунтоўнае даследаванне рэшткаў капліцы і адкапалі рэшткі сценак падмурка (1985 г.), так што план пабудовы відаць дакладна. Гл. малюнак да артыкула аўтара пра Ульрыха фон Юнгінгена (як у спас. 7). Адносна гісторыі капліцы гл. таксама: Sven Ekdahl. Ein Inventar der Propstei auf dem Schlachtfeld von Tannenberg aus dem Jahre 1442 // Preußenland 21, 1983, c. 1–9. Пар. таксама № 584d згаданага ў спас. 46 каталога выставы, с. 522 і наст., з выявай булы папы Яна XXIII ад  6 кастрычніка 1412 г., якою ён дае індульгенцыю тым, хто ў пэўныя святы наведвае капліцу.
[29] Ekdahl, Tannenberg I, c. 182 і наст.
[30] Stanisław Kujot: [Rok 1410] Wojna // Roczniki Towarzystwa Naukowego w Toruniu, Bd. 17. Toruń 1910, тут с. 156.
[31] Constantine Jurgela: Tannenberg, New York 1961, с. 48 і наст.
[32] Wiesław Majewski: Kilka uwag o bitwie pod Grunwaldem // Zapiski Historyczne 25, 1960, 2, c. 9–3, тут с. 18–22.
[33] Ekdahl, Die Flucht der Litauer (як у спас. 27). Там даецца таксама падсумаванне дыскусіі ў даўнейшай літаратуры.
[34] Тамсама, с. 16 і наст.
[35] M. Jučas (як у спас. 5), с. 164.
[36] У гэтым дачыненні гл. падрабязны разгляд дыскусіі ў М. Ючаса, с. 107–115, асабліва с. 114. Апісанне падзей у хроніцы Яна Длугаша вельмі шырока выкарыстоўвалася савецкімі даследчыкамі. Так, у т. 2 ”Истории военного искусства” Я. А. Разіна (нямецкі пераклад выйшаў у 1960 г.), с. 440, напісана: „Асабліва стойка змагаліся пад Грунвальдам рускія атрады. Смаленскія палкі неслі галоўны цяжар барацьбы. Рускія прыкрылі атакаваны фланг аператыўнага пастраення войскаў і выратавалі палякаў ад знішчэння. Бітва вырашылася апошняй атакай літоўска-рускіх атрадаў”: Marian Biskup. Wielka wojna Polski i Litwy z Zakonem Krzyżackim (1409–1411) w świetle najnowszych badań // Expansja niemieckich zakonow rycerskich, Toruń 1990, c. 169–185.
[37] Ekdahl, Tannenberg I, c. 183–185.
[38] Chronique du religieux de Saint-Denys, contenant le règne de Charles VI, de 1380–1422, publiee en latin pour la première fois et traduite par M. L. Bellaguet, précédée d’une introduction par M. de Barante, Bd. I–VI, Paris 1839–1852 (= Collection de documents inédits sur l’histoire de France, Première série, Histoire politique, 16). Паведамленне пра бітву знаходзіцца ў IV т., Paris 1842, с. 334, 336; пераклад на франц. мову тамсама, с. 335, 337. Гл., напрыклад, таксама Scriptores rerum Prussicarum III, с. 455 і наст.
[39] Przewodnik kościołow krakowskich, Krakow 1603, c. 17. Больш падрабязна ў: Ekdahl, Banderia (як у спас. 41), с. 2.
[40] Паведамленне спадара д-ра Нікжэнтайціса.
[41] Апошняе па часе выданне: Sven Ekdahl. Die „Banderia Prutenorum” des Jan Długosz — eine Quelle zur Schlacht bei Tannenberg 1410. Untersuchungen zu Aufbau, Entstehung und Quellenwert der Handschrift. Mit einem Anhang: Farbige Abbildungen der 56 Banner, Transkription und Erläuterungen des Textes, Göttingen 1976 (= Abhandlungen der Akademie der Wissenschaften in Göttingen, Philologisch-historische Klasse, Dritte Folge, №9 104). Літоўскі пераклад — Vilnius 1992.
[42] Scriptores rerum Prussicarum III (як у спас. 9), с. 317.
[43] Тамсама, с. 319. Пар. агляд, згаданы ў спас. 7.
[44] Па гэтым пытанні: Ekdahl, Tannenberg IІ (пар. спас. 5).
[45] Тэкст мірнай дамовы ў: Die Staatsvertrage des Deutschen Ordens in Preußen im 15. Jahrhundert, hrsg. von Erich Weise, Bd. І (1398–1437), 2. Aufl. Marburg 1970, № 83, с. 83–89.
[46] S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 169 і наст., спас. 51. Гл. таксама тэкст каталога выставы Свэна Экдаля да № 584b „Polen im Zeitalter der Jagiellonen 1386–1572” [Schallaburg 8. Mai-2. November 1986], Wien 1986 (=Katalog des Niederösterreichischen Landesmuseums, Neue Folge, № 171), с. 521 і наст. (з ілюстрацыямі).
[47] Гл. спас. 51.
[48] Markian Pelech. Der Verpflichtungsbrief des Hochmeisters Heinrich von Plauen bezüglich der Bezahlung von 100 000 Schock Böhmischer Groschen an den König von Polen vom 31. Januar 1411 // Preußenland 17, 1979, 4, с. 55–64. Пар.: Weise, Staat-sverträge I, № 84, с. 89 і наст.
[49] Гэтага не заўважыў Клаўс Найтман у сваім вялікім даследаванні пра дзяржаўныя дамовы Нямецкага ордэна; гл. яго „Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preußen 1230–1449. Studien zur Diplomatie eines spätmittelalterlichen deutschen Territorialstaates, Köln, Wien 1986 (= Neue Forschungen zur brandenburg-preußischen Geschichte 6); старонкі пазначаны ў рэгістры.
[50] Неапублікаваныя крыніцы па гісторыі Нямецкага ордэна ў Прусіі з часу бітвы пад Танэнбергам знаходзяцца перш за ўсё ў Сакрэтным архіве „Прускі Культурны фонд”, Берлін, XX галоўны аддзел „Дзяржаўны архіў Караляўца” (GStAPK, XX. HA StA Kbg), Архіў перапіскі ордэна (OBA) і пергаментныя граматы (па гэтым пытанні Э. Ёахім — В. Губач), а таксама фаліянты ордэна (OF). Больш падрабязна гл.: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 77–85. Згаданая вышэй нататка — у Архіве перапіскі ордэна № 1534.
[51] Паколькі 100 000 коп чэшскіх грошаў у той час адпавядалі прыкладна 150 000 прускіх марак, а месячная аплата найміта складала з другой паловы кастрычніка 1410 г. дванаццаць марак, то Ордэн мог бы за гэтыя грошы ўтрымліваць каля 2083 коп’яў, гэта значыць 6250 вершнікаў, на працягу шасці месяцаў, пры тым што найміты самі плацілі б за пражыванне, утрыманне і харчаванне. Іншы прыклад: гэтая сума адпавядала кошту прыкладна 45 000 тон жыта.
[52] Як у спас. 18.
[53] S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 8. Падрабязна ў: Fritz Jünger: Herkunft, Rassezugehörigkeit, Züchtung und Haltung der Ritterpferde des Deutschen Ordens. Ein Beitrag zur Geschichte der ostpreußischen Pferdezucht und der deutschen Pferdezucht im Mittelalter // Zeitschrift für Tierzüchtung und Züchtungsbiologie 2, 1925, c. 211–308, тут найперш с. 237, 266–280, 296. Гл. таксама: Sven Ekdahl. Das Pferd und seine Rolle im Kriegswesen des Deutschen Ordens // Das Kriegswesen der Ritter orden im Mittelalter, Toruń 1991 (= Ordines militares VI), с. 29–47.
[54] Больш падрабязна гл.: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 8 і наст. (цытуюцца крыніцы).
[55] Тамсама, с. 9.
[56] Das große Ämterbuch des Deutschen Ordens, hrsg. von Walther Ziesemer, Danzig 1921 (а таксама рэпрынт: Вісбадэн, 1968), с. 150. Комтур таксама сказаў літоўцам, што гэта каштуе 4000 м[арак]. Такім чынам у Кінштуце засталося доўгу 1000 марак за яго палонных, на што ў яго ёсць пісьмовае пацверджанне.
[57] Ekdahl, Banderia, c. 123–124, спас. 37; S. Ekdahl, Tannenberg I, c. 6, спас. 16; S. Ekdahl, Die Rolle der Ritterorden bei der Christianisierung der Liven und Letten // Gli inizi del cristianesimo in Livonia-Lettonia. Atti del colloquio internazionale di storia ecclesiastica in occasione del’VIII centenario della chiesa in Livonia (1186–1986). Roma, 24–26 giugno 1986. Città del Vaticano 1989 (= Pontificio comitato di scienze storiche. Atti e documenti 1), c. 203–243, тут с. 238.
[58] Bitwa o Grunwald. Rozmowa ze Svenem Ekdahlem // Życie Literackie, 14 ліпеня 1985 г.
[59] Так, напр., на Міжнароднай канферэнцыі па праблематыцы гісторыі царквы „La cristianizazione della Lituania” [Рым, 24–26 чэрвеня 1987 г.], арганізаванай Папскай гістарычнай камісіяй, і на Міжнароднай канферэнцыі „Нямецкі ордэн у Лівоніі” 13–15 лістапада 1987 г. у Боне, арганізаванай Балтыйскай гістарычнай камісіяй.
[60] Henryk Łowmiański. Agresja Zakonu Krzyżackiego na Litwę w wiekach XIII–XV // Przegląd Historyczny 45, z. 2–3, c. 338–371.
[61] Friedrich Benninghoven: Zur Technik spätmittelalterlicher Feldzüge im Ostbaltikum // Zeitschrift für Ostforschung 19, 1970, 4, c. 631–651.
[62] Параўн.: S. Ekdahl, Banderia, с. 123–124, спас. 37.
[63] Першапачатковы намер аўтара самому заняцца гэтай тэмай (гл. Tannenberg I, с. 5, спас. 16), хутчэй за ўсё, не ўдасца рэалізаваць з прычыны недахопу часу. Пар. далей працу Ўільяма Урбана пра „The Frontier Problem in Baltic History”.
[64] Як у спас. 6.
[65] S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 10.
[66] Тамсама. Так, сярод грамат і актаў ордэнскай вобласці Кобленц, 55 А1, № 203, знаходзіцца спіс страт, якія вобласць Кобленц панесла ў выніку аказання дапамогі Нямецкаму ордэну ў Прусіі ў перыяд 1420, 1433 і 1445 г. Параўн. S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 96.
[67] Гл. па гэтай праблеме: Klaus Neitmann. Die preußischen Stände und die Außenpolitik des Deutschen Ordens vom 1. Thorner Frieden bis zum Abfall des Preußischen Bundes (1411–1454). Пра формы і шляхі ўплыву саслоўяў гл.: Ordensherrschaft, Stände und Stadtpolitik. Zur Entwicklung des Preußenlandes im 14. und 15. Jh., hrsg. v. Udo Arnold, Lüneburg 1985 (= Schriftenreihe Nordost-Archiv, Bd. 25), с. 27–80.
[68] Літаратура ў: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 11. Больш па-драбязна пра маракоў у: S. Ekdahl, „Schiffskinder” im Kriegsdienst des Deutschen Ordens. Ein Überblick über die Werbungen von Seeleuten durch den Deutschen Orden von der Schlacht bei Tannenberg bis zum Brester Frieden (1410–1435) // Acta Visbyensia IV, Visby-symposiet for historiska vetenskaper 1971, Visby 1973, c. 239–274.
[69] Мірны дагавор 19 кастрычніка — гл.: Weise, Staatsverträge II (пар. спас. 45), Marburg 1955, № 403, с. 262–288.
[70] Гл.: Marian Biskup. Das Ende des Deutschordenstaates Preußen im Jahre 1525 // Die geistlichen Ritterorden Europas, hrsg. v. Josef Fleckenstein und Manfred Hellmann, Sigmaringen 1980 (= Vorträge und Forschungen 26), c. 403–416.
[71] Hermann Heimpel. Deutschland im späteren Mittelalter, Konstanz 1957 (= Handbuch der Deutschen Geschichte, neu hrsg. v. Leo Just, Bd. І, раздз. 5), с. 134.
[72] Gustav Freytag: Aus den Grenzkriegen im Ordensland Preußen // яго ж. Bilder aus der deutschen Vergangenheit, 9–10. Aufl. Leipzig 1876, Bd. 2, с. 178–230, тут с. 229. Пар.: Ekdahl, Tannenberg I, с. 64–68.
[73] Jacob Caro. Geschichte Polens, Bd. 3, Gotha 1869, с. 332. 
[74] Benninghoven, Gotlandfeldzüge (як у спас. 3), с. 477.
[75] Па гэтай праблематыцы гл. раздзел „Навуковая праблема” ў Ekdahl, Tannenberg I, с. 64–68.
[76] Stefan M. Kuczyński. Wielka wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409–1411. Warszawa, 1–1955, 2–1960, 3–1966, 4–1980, 5–1987.
[77] Leopold von Ranke, Weltgeschichte, hrsg. v. A. Dove und G. Winter, Leipzig 1888. Ч. 9 (1–3 выд.), раздз. 1, c. 172.
[78] Гл. па гэтым пытанні раздзел „Значэнне бітвы для гістарычнай і палітычнай свядомасці ў Польшчы і Нямеч чыне ў XIX і XX стагоддзі” ў: S. Ekdahl,Tannenberg I, с. 14–37. Siehe ferner S. Ekdahl. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies 22, 1991, c. 271–324.
[79] Пар.: S. Ekdahl, Tannenberg I, раздз. 4, „Археалагічныя крыніцы” (с. 320–369).
[80] Тамсама, с. 355, спас. 9. Пар. вышэй спас. 23.
[81] У якасці свежага прыкладу можна назваць апісанне бітвы пад Танэнбергам, дадзенае Мар’янам Біскупам у кнізе, згаданай у спас. 1. Біскуп пераказвае тэзісы Стэфана М. Кучыньскага (с. 363–366 і мал. 67, 68), якія ў сваю чаргу грунтуюцца на непераканаўчым апісанні, дадзеным у 1926 г. польскім ваенным гісторыкам маёрам Ота Ляскоўскім. Падрабязна гл.: S. Ekdahl, Tannenberg I, с. 47–55
[82] Карыстаючыся магчымасцю, выказваю падзяку спадару Генадзю Сагановічу за публікацыю майго артыкула з дадатковымі звесткамі пра новыя выданні аўтара ў „Беларускім Гістарычным Аглядзе”.
[83] S. Ekdahl. Grunwald 1410. Krakow 2010.
[84] У выдавецтве „elSet” у Ольштыне.
[85] S. Ekdahl. Žalgiris. Šiandienos žvilgsnis. Trys paskaitos Vilniuje. Sudarė Vydas Dolinskas. Vilnius 1999.
[86] Гл. тэкст артыкула, спас. 18.
[87] S. Ekdahl (Bearb.). Das Soldbuch des Deutschen Ordens 1410/1411. Die Abrechnungen für die Soldtruppen. Teil II: Personengeschichtlicher Kommentar und Indices. Köln, Weimar, Wien 2010 (= Veröffentlichungen aus den Archiven Preußischer Kulturbesitz 23/II).
[88] Тамсама, с. 1–12.
[89] S. Ekdahl. Über die Kriegsdienste der Freien im Kulmerland zu Anfang des 15. Jahrhunderts // Preußenland 2, 1964, с. 1–14 [дадаецца карта: Ваенныя паслугі вольных людзей у Хэлмінскай зямлі паводле службовай кнігі Хэлмінскай зямлі (1423/24)].
[90] S. Ekdahl. Die Armbrust im Deutschordensland Preußen zu Beginn des 15. Jahrhunderts // Fasciculi Archaeologiae Historicae 5, Łodź 1992, с. 17–48.
[91] S. Ekdahl. The Siege Machines during the Baltic Crusades // Fasciculi Archaeologiae Historicae 20, Łodź 2007, с. 29–51.
[92] Гл. тэкст артыкула, спас. 53.
[93] S. Ekdahl. Horses and Crossbows. Two Important Warfare Advantages of the Teutonic Order in Prussia // The Military Orders 2: Welfare and Warfare, ed. Helen Nicholson, Aldershot 1998, с. 119–151. Тое ж у інтэрнэце (без мал.): www.deremilitari.org/RESOURCES/ARTICLES/ekdahl.htm
[94] S. Ekdahl. Zwei Musterungslisten von Deutschordens-Söldnern aus den Jahren 1413 und 1431 // Arma et ollae. [Festschrift für Andrzej Nadolski.] Redaktion: Marian Głosek, Mariusz Mielczarek, Witold Świętosławski, Krzysztof Walenta. Łodź 1992, с. 49–61.
[95] S. Ekdahl. The Strategic Organization of the Commanderies of the Teutonic Order in Prussia and Livonia // La Commanderie, institution des orders militaires dans l’Occident medieval, sous la direction d’Anthony Luttrell et Léon Pressouyre. Paris 2002 (= CTHS. Archéologie et d’histoire de l’art 14), c. 219–242.
[96] Гл. тэкст артыкула, спас. 57.
[97] S. Ekdahl. The Treatment of Prisoners of War during the Fighting between the Teutonic Order and Lithuania // The Military Orders [1]: Fighting for the Faith and Caring for the Sick, ed. Malcolm Barber, Aldershot 1994, с. 263–269.
[98] S. Ekdahl. Crusades and Colonisation in the Baltic. A Historiographic Analysis // Rocznik Instytutu Polsko-Skandynawskiego 19, 2003/2004, Kopenhaga 2004, c. 1–42.
[99] S. Ekdahl. Crusades and Colonization in the Baltic // Palgrave Advances in the Crusades, ed. Helen Nicholson, Basingstoke /New York 2005, с. 172–203.
[100] S. Ekdahl. Krikštijimas, apgyvendinimas, lietuvių reisai. Lietuvos krikštas kaip Vokiečių ordino dilema // Lietuvos krikščionėjimas Vidurio Europos kontekste. Strapisnių rinkinys. <…> Sudarė Vydas Dolinskas, vertė Klaus Berthel, Irma Daugvilaitė, Irena Tumavičiūtė. Vilnius 2005, с. 173–188.
[101] S. Ekdahl. Christianisierung — Siedlung — Litauerreise. Die Christianisierung Litauens als Dilemma des Deutschen Ordens // Die Christianisierung Litauens im mittelEuropäischen Kontext. Sammlung von Vortragen. <…> Zusammengestellt von Vydas Dolinskas, übersetzt von Klaus Berthel, Irma Daugvilaitė, Irena Tumavičiūtė. Vilnius 2005, с. (173), 189–205.
[102] S. Ekdahl. Warfare: The Baltic Crusades // The Crusades. An Encyclopedia, ed. Alan V. Murray, Santa Barbara, Calif. / Denver, Colorado / Oxford, England 2006, Vol. 4: Q-Z, с. 1241–1249.
[103] S. Ekdahl. Soldtruppen des Deutschen Ordens im Krieg gegen Polen 1409 // Fasciculi Archaeologiae Historicae 15, Łodź 2002 (2003), с. 47–64.
[104] S. Ekdahl. The Teutonic Order’s Mercenaries during the ‘Great War’ with PolandLithuania (1409–11) // Mercenaries and Paid Men. The Mercenary Identity in the Middle Ages, ed. John France, Leiden 2008 (= History of Warfare 47), с. 345–361.
[105] S. Ekdahl. Kilka uwag o Księdze żołdu Zakonu Krzyżackiego z okresu „Wielkiej wojny” 1410–1411 // Zapiski Historyczne 33, 1968, 3, c. 111–130.
[106] Гл. тэкст артыкула, спас. 18.
[107] S. Ekdahl. Die Söldnerwerbungen des Deutschen Ordens für einen geplanten Angriff auf Polen am 1. Juni 1410. Ein Beiträg zur Vorgeschichte der Schlacht bei Tannenberg// Beiträge zur Militärgeschichte des Preußenlandes von der Ordenszeit bis zum Zeitalter der Weltkriege, hrsg. v. Bernhart Jähnig. Marburg 2010 (= Tagungsberichte der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 25), с. 89–102.
[108] S. Ekdahl. Diplomatie und Söldnerwerbung vor der Schlacht bei Žalgiris // Lietuvos istorijos studijos 25, 2010, с. 48–61.
[109] S. Ekdahl. Das politische Umfeld und die Schlacht von Tannenberg // Tannenberg / Grunwald 1410. Gesammelte Beiträge. Amt des Hochmeisters, Wien 2010 (= Miscellanea Ordinis Teutonici 1), с. 18–28.
[110] S. Ekdahl. 1410. Die Schlacht bei Tannenberg. 600. Gedenkjahr // Ostdeu tsche Gedenktage 2010. Persönlichkeiten und Histo-rische Ereignisse, Bonn 2010. с. 288–298.
[111] S. Ekdahl. Politics, Diplomacy and the Recruitment of Mercenaries before the Battle of Tannenberg — Grunwald — Žalgiris // The Military Orders 5: Politics & Power, ed. Peter Edbury. Aldershot (у друку).
[112] S. Ekdahl. Dyplomacja i werbowanie żołnierzy zaciężnych w czerwcu 1410 r. W przededniu bitwy grunwaldzkiej // Średniowieczne bitwy i wojny. Rzeczywistość i narodowy mit. Wokoł bitwy pod Grunwaldem i jej życia pośmiertnego. Red.: Jan M. Piskorski (у друку).
[113] S. Ekdahl. Набoр наемников перед Грюнвальдской битвой 1410 г. в контексте политики и дипломатии эпохи // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana, hrsg. v. Alexander Filjushkin (у друку).
[114] S. Ekdahl. Polnische Söldnerwerbungen vor der Schlacht bei Tannenberg (Grunwald) // Non sensitis gladios! [Festschrift für Marian Głosek]. Hrsg. v. Olgierd Ławrynowicz und Piotr A. Nowakowski (у друку.)
[115] S. Ekdahl. Danzig und der Deutsche Orden 1410. Die Ausschreitungen gegen die Ordenssöldner. Mit einem Quellenanhang // Danzig in acht Jahrhunderten. Beitrage zur Geschichte eines hansischen und preußischen Mittelpunktes, hrsg. v. Bernhart Jähnig und Peter Letkemann, Münster/Westf. 1985 (= Quellen und Darstellungen zur Geschichte Westpreußens 23), с. 121–150.
[116] S. Ekdahl. Verträge des Deutschen Ordens mit Söldnerführern aus den ersten Jahrzehnten nach Grunwald // Questiones Medii Aevi Novae 11, Warszawa 2006, с. 51–95.
[117] S. Ekdahl. „In crastino, die sancti Procopii.” Überlegungen zu einer falsch interpretierten Datumsangabe in der Cronica conflictus // Tempore pacis et belli. People — Places — Things. [Festschrift für Jan Szymczak.] Hrsg. v. Tadeusz Grabarczyk (у друку).
[118] S. Ekdahl. Aufmarsch und Aufstellung der Heere bei Tannenberg / Grunwald (1410). Eine kritische Analyse // Krajobraz grunwaldzki w dziejach polsko-krzyžackich i polsko-niemieckich na przestrzeni wiekow. Wokoł mitow i rzeczywistości. Red.: Jan Gancewski, Olsztyn 2009 (= Biblioteka „Mrągowskich Studiow Humanistycznych“. Historia, nr 1), c. 31–103) (і тры каляровыя геаграфічныя карты ў футарале).
[119] S. Ekdahl. Pobojowisko grunwaldzkie i okolica w XV i XVI stuleciu // Studia Grunwaldzkie 3, Olsztyn 1994 (= Rozprawy i Materiały Ośrodka Badań Naukowych im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, Nr. 136), с. 61–118.
[120] S. Ekdahl. Heliga Birgitta, slaget vid Tannenberg och grundandet av klostret Triumphus Mariae i Lublin // Skandinavien och Polen. Möten, relationer och ömsesidig påverkan. Red.: Barbara Tornquist-Plewa. Lund 2007 (= Slavica Lundensia 23), с. 1–24.
[121] S. Ekdahl. St Birgitta of Sweden, the Battle of Tannenberg (Grunwald) and the Foundation of the Monastery Triumphus Mariae in Lublin // Między Śląskiem a Wiedniem. [Festschrift für Krzysztof A. Kuczyński.] Red.: Aleksander Kozłowski, Mał-gorzata Znyk. Płock 2008, c. 287–301.
[122] S. Ekdahl. Battlefield Archaeology at Tannenberg (Grunwald, Žalgiris): Physical Remains of the Defeat of the Teutonic Order in Prussia in 1410 // 6th Fields of Conflict Conference — Osnabrück and Kalkriese. 15th–18th April 2011 (у стадыі падрыхтоўкі).
[123] S. Ekdahl. Quellenaussagen über die Taktik in der Tannenbergschlacht // Žalgiris — Grunwald — Tannenberg 1410: Krieg und Frieden im spaten Mittelalter. (Канферэнцыя ў Вільні ў канцы кастрычніка 2010 г.) На нямецкай мове том выйдзе ў серыі „Крыніцы і даследаванні” Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве.
[124] S. Ekdahl. Ein Brief des Ritters Luppold von Köckritz an Hochmeister Ulrich von Jungingen vom April 1410 // Prusy — Polska — Europa. Studia z dziejow średniowiecza i czasow wczesnonowożytnych. [Festschrift für Zenon Hubert Nowak.] Red.: Andrzej Radzimiński, Janusz Tandecki. Toruń 1999, с. 231–247.
[125] Гл. артыкул, спас. 28, далей — S. Ekdahl. Die „Flucht der Litauer” in der Schlacht bei Tannenberg // Lietuvių kultūros institutas, Litauisches Kulturinstitut. Jahrestagung 1998. Suvažiamo darbai. Lampertheim 1999, c. 145–168.
[126] S. Ekdahl. „Lietuvių pabėgimas” Žalgirio mūšyje // Žalgiris. Šiandienos žvilgsnis (як спас. 3 у тэксце артыкула), с. 13–34. Новае выданне (з малюнкамі і рэзюмэ на польскай і на англійскай мове) пад назвай „Lietuviu pabėgimas” iš Žalgirio mūšio ў вялікім выставачным каталогу Нацыянальнага музея / палаца вялікага князя літоўскага: Kaip atsitiko Didžiajame mūšyje Žalgirio atodangos, Vilnius 2010, с. 33–43 (загалоўкі таксама на польскай і на англійскай мове).
[127] S. Ekdahl. The Turning Point in the Battle of Tannenberg (Grunwald/Žalgiris) in 1410 // Lituanus. The Lithuanian Quarterly Jour nal of Arts and Sciences, Vol. 56:2, Washington 2010, с. 53–72.
[128] Даклад для „Славянского сборника” (у стадыі падрыхтоўкі).
[129] S. Ekdahl. Der erste Thorner Frieden (1411) im Spiegel der Söldnerfrage // Die Ritterorden in Krieg und Frieden / The Military Orders in War and Peace. Red.: Roman Czaja, Krzysztof Kwiatkowski, Toruń (= Ordines Militares. Colloquia Torunensia Historica 16) (у стадыі падрыхтоўкі).
[130] У нямецкім выданні кнігі (1982) на с. 14–37, у польскім перакладзе (2010) на с. 30–50. Гл. таксама публікацыю, пазначаную ў спас. 78 артыкула ў „Journal of Baltic Studies” і крыху пашыраны тэкст у: Deutscher Orden 1190–1990, hrsg. v. Udo Arnold, Lüneburg 1997 (= Tagungsberichte der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 11), с. 241–302.
[131] S. Ekdahl. Denkmal und Geschichtsideologie im polnisch-preußischen Spannungsfeld // Jahrbuch für die Geschichte Mittel- und Ostdeutschlands 35, Berlin 1986, с. 127–218 і 8 ненумараваных старонак з табліцамі. Апублікавана таксама ў: Zum Verstandnis der polnischen Frage in Preußen und Deutschland 1772–1871, hrsg. v. Klaus Zernack, Berlin 1987 (= Einzelveröffentlichungen der Historischen Kommission zu Berlin 59), с. 127–218 і 8 ненумараваных старонак з табліцамі.
[132] S. Ekdahl. Die Grunwald-Denkmäler in Polen. Politischer Kontext und nationale Funktion // Das Denkmal im nördlichen Ostmitteleuropa im 20. Jahrhundert. Politischer Kontext und nationale Funktion, Lüneburg 1997 (= Nordost-Archiv. Neue Folge, 6, 1997, Heft 1), с. 75–107; S. Ekdahl. Tannenberg — Grunwald — Žalgiris: Eine mittelalterliche Schlacht im Spiegel deutscher, polnischer und litauischer Denkmäler // Zeitschrift für Geschichtswissenschaft 50, 2002, с. 103–118.
[133] S. Ekdahl. The Battle of Tannenberg — Grunwald — Žalgiris (1410) as Reflected in TwentiethCentury Monuments // The Military Orders 3: History and Heritage, ed. Victor Mallia-Milanes, Aldershot 2008, с. 175–194.
[134] S. Ekdahl. Bitwa pod Grunwaldem/Tannenbergiem w polsko-niemieckiej historii na przestrzeni dziejow // Jana Matejki Bitwa pod Grunwaldem: Nowe spojrzenia. Red.: Katarzyna Murawska-Muthesius. Muzeum Narodowe w Warszawie. Warszawa 2010, с. 9–25. Таксама на англійскай мове: The Battle of Grunwald/Tannenberg and its political and symbolic Interpretations in Poland and Germany through the Centuries // Jan Matejko’s Battle of Grunwald. New Approaches, ed. Katarzyna Murawska-Muthesius. The National Museum in Warsaw, Warsaw 2010, с. 9–25.
[135] S. Ekdahl. Žalgirio mūšio demitologizavimo problema // Žalgiris. Šiandienos žvilgsnis (як спас. 3 у артыкуле), с. 35–43.
[136] S. Ekdahl. Das Problem der Entmythologisierung der nationalen Geschichtsschreibung uber die Schlacht bei Tannenberg // Lietuvių kultūros institutas. Litauisches Kulturinstitut. Jahrestagung 1998, Suvažiavimo darbai, Lampertheim 1999, с. 169–180.
[137] S. Ekdahl. Probleme und Perspektiven der Grunwaldforschung // Grun wald — Tannenberg — Žalgiris 1410–2010. Historia — Tra dy-cja — Polityka. (Матэрыялы канферэнцыі рыхтуюцца да друку.)

Наверх

Уда Арнольд. Танэнберг / Грунвальд як палітычны сімвал у ХІХ / ХХ ст.

20 снежня, 2010 |


У 1991 г. Свэн Экдаль апублікаваў у часопісе Journal of Baltic Studies артыкул пад загалоўкам „Танэнберг / Грунвальд — палітычны сімвал у Нямеччыне і Польшчы”[1]. Раней ён ужо неаднойчы звяртаўся да тэмы грамадскага ўспрымання бітвы[2] і займаецца ёю да гэтага часу[3]. Калі я, нягледзячы на гэта, усё ж бяруся за тэму рэцэпцыі бітвы, мяне падбадзёрвае надпіс, зроблены Свэнам Экдалем на асобным выданні 1991 г.: Пану Арнольдуякому я ўдзячны за імпульс да гэтага даследавання. Я не маю намеру папраўляць яго і не думаю, што здолею асвятліць пазначаную тэму лепш. Аднак калі я ўбачыў праект праграмы нашай канферэнцыі, а ў ім запланаваны даклад пана Экдаля пра ход бітвы, я палічыў сваім абавязкам звярнуцца да комплекснай тэмы палітычнай рэцэпцыі Танэнберга / Грунвальда ў XIX–XX ст., таму што інакш на канферэнцыі застаўся б не закрануты адзін важны аспект. Гэта адпавядае і ідэі Ежы Тапольскага, на якога спасылаецца сам Экдаль: „Абавязак кожнага гісторыка, калі ён хоча зрабіць свой унёсак у сучасную гістарыяграфію, — нястомна выступаць супраць міфаў у гісторыі”[4]. Я пастараюся прывесці прыклады, якія да гэтага часу заставаліся невядомымі прынамсі ў Нямеччыне, і тым самым паказаць новыя грані ў дадатак да таго, што ўжо гаварылася раней. Бітва пад Танэнбергам была для Нямецкага ордэна катастрафічным паражэннем. Ордэну пашанцавала, што праціўнікі не здолелі больш аператыўна скарыстацца сваім поспехам, і польска-літоўская аблога Мальбарка, рэзідэнцыі вялікага магіс тра, пачалася запознена. Дзякуючы гэтаму комтур Швэца Генрых фон Плаўэн атрымаў неабходны час, каб сабраць у крэпасці ўсе сілы і падрыхтавацца да аблогі. Тое, што аблога не мела сапраўднага поспеху, дало Прускаму ордэну ўрэшце магчымасць выжыць, хаця выплаты, агавораныя ў Першым Торуньскім мірным дагаворы, сталі для яго жорсткім ударам. Аднак польскі бок не дасягнуў мэты вайны — не атрымаў Гданьскае Памор’е, яно засталося ў межах Ордэна. Гэта змякчала ўражанне катастрафічнасці паражэння Ордэна. І ўсё ж вестка пра прайграную бітву мела ўласную дынаміку. Пра паражэнне даведаліся не толькі ў блізкім Любеку, але і ў Оснабруку, Браўншвайгу і Магдэбургу, у Аўгсбургу і Баварыі, у Аўстрыі — Мэльку і ў Клостэрнойбургу пад Венай, у Сілезіі і ў Чэхіі, у Францыі[5]; праз семдзесят пяць гадоў швейцарац Дзібольд Шылінг узяў цудоўны малюнак бітвы ў сваю Шпіцэрскую ілюстраваную хроніку, а ў 1513 г. — іншы малюнак у Люцэрнскую хроніку[6]. Пра паражэнне Ордэна даведалася ўся Еўропа. Тым самым Ордэн перастаў быць ідэалагічна непахісным, што вельмі яскрава праявілася праз некалькі гадоў на Канстанцкім саборы. Справа ў тым, што ён не толькі прайграў бітву, але і страціў німб непераможнасці — Танэнберг стаў увасабленнем ганьбы, якая цяжарам лягла на гісторыю Ордэна, як іпатэка абцяжарвае гаспадарку. Не выпадкова самае падрабязнае ў XX ст. апісанне гісторыі Ордэна тагачасным архіварыусам, а пазней вялікім магістрам Нямецкага ордэна Марыянам Тумлерам сканчаецца каля 1400 г. — г. зн. толькі да Танэнберга[7]. Як магло атрымацца, што паражэнне — якое хаця і было катастрафічным і каштавала шмат крыві, але ж не пазбавіла Ордэн тэрыторый — праз стагоддзі набыло ў грамадскай свядомасці такую вялікую значнасць і нават ператварылася ў сімвал?

Пасля страты Прусіі і Лівоніі ў XVI ст., а таксама знешніх апорных пунктаў на Міжземным моры ацалела толькі адгалінаванне Ордэна ў Святой Рымскай імперыі як трохканфесійнае аб’яднанне. Напалеон разбіў імперыю, а тым самым у 1809 г. паклаў канец і існаванню Ордэна на нямецкай зямлі. Узнавіць яго на Венскім кангрэсе не атрымалася, так што Ордэн захаваўся ўжо толькі на тэрыторыі Габсбургскай манархіі. Тут яму давялося перажыць рэформы і новыя падыходы, якія сёння дазваляюць яму ажыццяўляць сваю дзейнасць у сямі еўрапейскіх дзяржавах. Праўда, на працягу апошніх 90 гадоў ён іс нуе ўжо не як рыцарскі ордэн, а як рэлігійна-дабрачынная арганізацыя каталіцкай царквы[8].

Знішчэнне Святой Рымскай імперыі нямецкай на цыі Напалеонам азначала адначасова паражэнне Прус ка га каралеўства. І толькі катастрофа, якую Напа леон па-цярпеў пад Масквой, змяніла ход падзей. Выз ва ленчыя войны, што адбыліся адразу пасля яе, пачы наліся з Прусіі, пад час іх упершыню зноў звяр ну ліся да традыцыі Нямецкага ордэна Сярэднявечча ў межах яго прускай тэ рыторыі. Уласна кажучы, гэта на прошвалася як аргумент яшчэ пры падзеле Польшчы ў XVIII ст., калі Прускае каралеўства далучыла да сябе былую Каралеўскую Прусію з Павіслем, Гданьскім Памор’ем і Эрмландам ды тым самым зноў аб’яднала былую тэрыторыю Ордэна ў адных руках. Але кароль Фрыдрых II забараніў звяртацца да традыцыі Ордэна, у яго былі значныя праблемы з тым ордэнам, які яшчэ існаваў у імперыі, быў яго непасрэдным суседам у анс бахска-прускіх мясцовасцях і ўсё яшчэ прэтэндаваў на валоданне ордэнскай тэрыторыяй у Прусіі[9]. Аднак пасля экспрапрыяцыі і выгнання Ордэна Напалеонам вяр анню да яго сярэднявечнай традыцыі на прускай тэрыторыі больш нічога не перашкаджала.

Прысваенне традыцыі пачалося з увядзення ў 1813 г. Жалезнага крыжа як прускай вайсковай узнагароды[10]. Традыцыя мела працяг у літаратуры, у выяўленчым мастацтве, у гістарыяграфіі, урэшце яна стала агульным набыткам грамадскай свядомасці ў Прусіі, а з 1871 г. — у новым, ІІ Райху з кіраваннем па прускім ўзоры. Цяпер ужо ордэнская дзяржава пачала лічыцца зародкам прускасці, нямецкасці, яе крыж як воінская ўзнагарода выжыў, нягледзячы на ўсе ўрадавыя перамены з 1813 г. і да нашых дзён у Федэратыўнай Рэспубліцы. Ордэнская дзяржава ўспрымалася грамадскай свядомасцю як самая нямецкая з усіх нямецкіх дзяржаў, яе сярэднявечную поліэтнічнасць новыя інтэрпрэтатары тлумачылі як паспяховую асіміляцыю прусаў і славян пад нямецкім кіраваннем. Рыцар стаў сімвалам нямецкага героя і быў падняты на такую ж вышыню, як і хрысціянскі выратавальнік св. Георгій ці нябесны заступнік Нямеччыны св. Міхаэль. І гэта назіралася нават яшчэ і ў выбарчай барацьбе палітычных партый у 20-я г. XX ст. Але Прускае каралеўства было адной з тых дзяржаў, якія ў XVIII ст. дзялілі Польшчу. Падзел Польшчы захоўваўся і на працягу XIX ст., калі Прусія пасля свайго глыбокага прыніжэння пры Напалеоне перажывала росквіт і станавілася вядучай дзяржавай Еўропы. Таму пазітыўнае засваенне Прусіяй традыцыі ордэнскай дзяржавы Сярэднявечча выклікала ў Польшчы адпаведны сустрэчны рух. Бліскучы ордэнскі рыцар, якім паказваў яго прускі бок, у Польшчы таксама стаў сімвалам — вобразам ненавіснага крыважэрнага крыжаносца. Гэта таксама знаходзіла адлюстраванне ў літаратуры, выяўленчым мастацтве, гістарыяграфіі, нават у помніках і у грамадскіх святкаваннях з нагоды памятных падзей. Такая форма засваення традыцыі ўвайшла ў агульную грамадскую свядомасць палякаў, як гэта было і ў Нямеччыне. У медаля пад назвай Нямецкі ордэн было ў XIX і XX ст. два бакі — зіхатліва-белы нямецкі і змрочна-чорны польскі.

Аднак гістарычнае развіццё Ордэна на тэрыторыі Прусіі не было просталінейнай гісторыяй поспеху. У ім ад зна чалася два надломы — канец 1525 г. і бітва пад Та нэнбергам / Грунвальдам у 1410 г. У XIX ст. 1525 год асабліва не засмучаў ні нямецкі, ні польскі бок. Урэшце Кракаўская прысяга вялікага магістра і будучага герцага Прускага азначала для Нямеччыны пачатак панавання Гогенцолернаў на тэрыторыі, па імені якой менш чым праз 200 гадоў нават назвалі новую манархію, а для Польшчы гэта азначала канчатковую перамогу над нена віснымі крыжаносцамі. Што тычыцца 1410 года, то ён успрымаўся інакш.

З прычыны ідэнтыфікацыі з Нямецкім ордэнам у Прусіі / Нямеччыне бітва ўспрымалася як ганьба[11], як паражэнне, якое ўсё яшчэ працягваецца. А ў Польшчы яно лічылася — і ўспрымаецца менавіта так і цяпер — вялікай перамогай. Гэтая перамога мела тым большае значэнне, што яна была перамогай над той дзяржавай, традыцыю якой імкнулася пераняць адна з краін, што потым дзялілі Польшчу. Святкуючы гадавіну перамогі пад Грунвальдам, палякі трыумфавалі пэўным чынам і над Прускім каралеўствам, дзяржавай, якая ўдзельнічала ў падзеле Польшчы, а потым і над кайзераўскай імперыяй.

Такім чынам, Танэнберг для прускага / нямецкага боку не быў нагодай для трыумфа. А як абыходзіліся немцы з гэтай падзеяй? Самым значным чыннікам фармавання светапогляду і свядомасці для ўсіх слаёў насельніцтва ў XIX ст. была школа. Па-першае, гісторыя мела сярод прадметаў школьнай праграмы яшчэ большае значэнне, чым сёння, па-другое, тады яшчэ не было шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі — як, напрыклад, тэлебачання, а ўплыў тых, што існавалі, быў колькасна абмежаваны — напрыклад, да кнігі звярталіся хутчэй дзеля таго, каб бавіць час. Таму я ў пошуках адказу на сваё пытанне зусім адвольна ўзяў некалькі школьных падручнікаў таго часу. У „Гістарычным дапаможніку для пачаткоўцаў”, які быў выдадзены ў 1875 г. у прускім горадзе Кройцнах-на-Наэ, гэта значыць на самым захадзе манархіі, у кантэксце гісторыі Ордэна адзначаюцца тры даты: 1309 г. — Мальбарк становіцца рэзідэнцыяй вялікага магістра, 1466 — заключэнне Другога Торуньскага міру і 1525 — секулярызацыя ордэнскай дзяржавы, ператварэнне яе ў свецкае герцагства[12], — Танэнберг не згадваецца. Трохі раней, магчыма, у шасцідзясятыя гады, у Гале (Прусія) выйшла першым выданнем „Малая айчынная гісторыя. Дапаможнік для народных школ Прусіі”. Кніга мела вялікі наклад і была надзвычай папулярнай. З гісторыі Ордэна згадваецца толькі будаўніцтва крэпасці Маль барк[13], больш нічога; у храналагічнай табліцы[14] Танэнберг таксама адсутнічае. Так вось абыходзіліся з паражэннем 1410 г. — яно замоўчвалася[15]. Відаць, гэта было працягам сітуацыі XVIII ст., наконт якой Свэн Экдаль сказаў: «Проста ў гэты час тэма „Танэнберг” не мела ў Прусіі сімвалічнага значэння»[16].

Іншы падыход адлюстраваны ў наступнай групе школь ных падручнікаў. Яшчэ ў 1832 ці 1833 г. у Патсдаме выйшаў „Нарыс cусветнай гісторыі для гімназій, вышэйшых навучальных устаноў і для самаадукацыі”, у якім пішацца: „Цяжкае паражэнне пад Танэнбергам (1410) у вайне з Уладыславам ІІ Польскім назаўсёды знішчыла сілу Ордэна, і толькі мужная абарона крэпасці Мальбарка комтурам Генрыхам Ройсам Плаўэн (у хуткім часе ён стаў вялікім магістрам) выратавала Ордэн ад пагібелі”[17]. Гэтае спалучэнне двух фактаў — паражэння пад Танэнбергам і выратавання Мальбарка — знаходзім і ў надзвычай папулярным „Нарысе брандэнбургска-прускай гісторыі”[18], які выйшаў у 1868 г., г. зн. незадоўга да стварэння Райха. У сціслай форме дапаможніка, прызначанага для паўтарэння, згадка пра іх у агульным кантэксце пададзена асабліва яскрава. У раздзеле „Гісторыя князёў і земляў” чытаем: „1410 год: паражэнне рыцараў Нямецкага ордэна пад Танэнбергам ад Уладыслава Ягайлы, вялікага князя літоўскага, караля польскага… Генрых фон Плаўэн ратуе Мальбарк”[19]. Гэта ж можна прасачыць і ў выданні „З Богам за Кайзера і Райх! Народнае апісанне Пруска-нямецкай гісторыі”. Яно выйшла ў самым канцы XIX ст. у Вроцлаве (тады Брэслаў)[20], які належаў да Прускага каралеўства. Такім чынам, гэта была яшчэ адна форма абыходжання з паражэннем пад Танэнбергам: у агульным кантэксце з ім гаворка ішла пра выратаванне Мальбарка, а тым самым і Ордэна, і пра заключэнне мірнага дагавора, ўмовы якога… былі яшчэ спрыяльныя для Ордэна[21]. Гэтым паражэнне ператваралася ледзь не ў поспех. Аднак неабходна падкрэсліць, што такім быў пункт гледжання Прусіі. Надрукаваная ў 1855 г. „Сусветная гісторыя для вышэйшых навучальных устаноў і самаадукацыі” адлюстроўвае падзеі зусім інакш: „Перамога палякаў пад Танэнбергам ў 1410 г. зламала сілу Ордэна, і з гэтай бядою, што прыйшла звонку, пачаліся звадкі і выраджэнне. Жамойць і Куявія — паўднёваўсходняя зямля Прусіі — сталі платай за мір, заключаны ў 1422 г.”[22]. Тут няма гаворкі пра гераічнае выратаванне Мальбарка, аўтары адразу пераходзяць да Мельнскага міру, без згадкі пра Торуньскі трактат і пра два ваенныя паходы. Характэрна, што гэтая кніга выйшла не ў Прусіі, а ў Бадэне, у каталіцкім выдавецтве „Гердэр”.

Наступным жанрам пасля падручнікаў былі дарожныя нататкі і літаратура, прызначаная для баўлення часу. Такія кнігі чыталі галоўным чынам прадстаўнікі вышэйшага бюргерства і арыстакратыі. Побач з аповедамі пра далёкія краіны і прыгоды — як, напрыклад, творы Карла Мая ці, у перакладах, Фенімора Купера — выходзіла мноства кніг гістарычнага зместу. Найбольшую папулярнасць мелі кнігі пра рыцараў і рыцарскія ордэны. Адным з ранніх цікавых аўтараў быў Карл Юліус Вебер. Ён нарадзіўся ў Гаэнлоэ — гэта значыць, у Франконіі, а не ў Прусіі. У 1792 г. ён пачаў працаваць асабістым сакратаром і ўрадавым дарадцам райхсграфа Хрысціяна цу Эрбах-Шонберга[23] і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці апошняга — да 1799 г. З 1783 да 1799 г. Эрбах быў рэгентам Нямецкага ордэна (а гэта другая па значнасці пасада пасля вялікага магістра, кіраўнічай асобы Ордэна) у Мергентгайме, тагачасным ордэнскім цэнтры[24]. У 1824 г., г. зн. праз дзевяць гадоў пасля канчатковага выгнання Ордэна з Нямеччыны, выйшаў трэці том яго кнігі пра рыцарства і тры вялікія рыцарскія ордэны[25]. Пра Танэнберг Вебер піша: „Дню Танэнберга было наканавана стаць апошнім днём Ордэна!” Аднак: „Нямецкі ордэн згас з гонарам!” Потым Вебер прыводзіць адвольныя параўнанні: „З гэтым злашчасным днём, які шмат чым нагадвае бітвы рымлян пры Трэвіі, на Тразіменскім возеры і пры Канах, а яшчэ больш бітву пад Енай 1806 г., — назаўсёды згас бляск Ордэна!” Аўтар, у якога было сваё, вельмі цёплае, стаўленне да ордэнскай дзяржавы, гэтымі словамі ўскосна выказвае глыбокае шкадаванне, а параўнанні дазваляюць адчуць тую ацэнку гісторыі Ордэна, якую аўтар яшчэ больш яскрава дае ў канцы: „Ён загінуў у Рэфармацыю, каб застацца жыць у Чорным Арле — сімвале вялікіх магістраў — і яшчэ ярчэй расквітнець пад чорным Жалезным крыжам — сімвалам рыцараў! Няхае квітнее Прусія, пакуль захоўваецца дэвіз Ордэна: Suum Cuique*![26]. Такім чынам, вяртанне да прускай традыцыі, сімвалічна задакументаванае ў Жалезным крыжы, атрымала ўхвальную ацэнку і ў Вебера, франка, хоць Танэнберг быў для яго сімвалам пагібелі.

Няма магчымасці разгледзець падрабязней творы гэтага жанру. Тым не менш, мы бачым, што мела месца не толькі замоўчванне 1410года, існаваў і іншы, больш важны падыход да асвятлення дзвюх з’яў— Танэнберга і гераізму Генрыха фон Плаўэна. І хоць развіццё падзей паўстае як вельмі расцягнуты ў часе сцэнар пагібелі, але ж: „Нямецкі ордэн згас з гонарам!”[27]. Гэтая гераізацыя дасягнула ўрэшце найвышэйшага пункту ў 1881г., у вядомым рамане Эрнста Віхерта „Генрых фон Плаўэн”[28]. І ўсё ж у абодвух падыходах можна прасачыць сімвалічны характар: негатыўны сімвал сораму— у замоўчванні, упарты пратэст, як рэакцыя на сорам, — у кульце герояў.

Толькі ў XX ст. удалося ператварыць Танэнберг у пазітыўны сімвал. У 1914 г. 8-я нямецкая армія пад ка-мандаваннем Паўля фон Гіндэнбурга і начальніка яго генеральнага штаба Эрыха Людэндорфа атрымала важную перамогу над 2-й расійскай арміяй ва Усходняй Прусіі. Кайзер віншаваў з „перамогай пад Аленштайнам”, а ў паведамленнях з арміі гаварылася пра „бітву пад Ортэльбургам-Гільгенбургам”. Першы афіцэр генеральнага штаба Людэндорфа Макс Гофман пісаў у 1926 г.: «Генерал Людэндорф пачынаў дыктаваць загад наступнымі словамі: „Фрогэнаў. Час пакуль не пазначаць”. Я звярнуў яго ўвагу на тое, што, магчыма, было б лепш замест назвы Фрогэнаў выбраць гістарычную назву гарадка, перад якім мы стаялі, — Танэнберг, што ён пасля і зрабіў. Дзякуючы гэтаму бітву потым сталі называць менавіта па назве гарадка, які значыўся ў заключным загадзе Вярхоўнага камандавання»[29]. Людэндорф яшчэ ў 1919 г. у сваіх ваенных мемурах пісаў: „Бітву па маёй прапанове назвалі бітвай пад Танэнбергам — у знак памяці той бітвы, у якой Нямецкі рыцарскі ордэн пацярпеў паражэнне ад аб’яднаных польскіх і літоўскіх армій”[30]. Сваё слова сказаў у 1920 г. і Гіндэнбург: „Танэнберг! Слова, якое выклікае ў немцаў балючы успамін пра ордэнскую дзяржаву, і трыумфальны вокліч для славян, падзея, не забытыя ў гісторыі, нягледзячы на больш як 500 гадоў, што прайшлі з таго часу”[31]. Так другая бітва пад Танэнбергам стала лічыцца позняй помстай Нямецкага ордэна, нягледзячы на тое, што рускія 1914 г. атаясамліваліся з палякамі і літоўцамі 1410 г. Свэн Экдаль слушна сказаў пра гэта: „Сімволіка па-ранейшаму была памылковай”[32]. Тым не менш, назва Танэнберг стала ў Нямеччыне пазітыўным сімвалам, гэта замацавалася ў помніку Танэнбергу, які разам з магілай Гіндэнбурга быў ператвораны ў помнік славы нацыянал-сацыялістычнага Райха[33].

Пасля Другой сусветнай вайны тэма Танэнберга ў ГДР цікаваcці не выклікала, яе перадалі палякам[34]. У Федэратыўнай Рэспубліцы нагод для цікавасці да пазітыўнай сімволікі таксама ўжо не было, таму што адыход былых нямецкіх тэрыторый да Польшчы пазбавіў гэтую сімволіку глебы. Тэма Танэнберга іграла яшчэ нейкую ролю ў аб’яднаннях выгнаннікаў ці ў якасці элемента адпору спробам палякаў скарыстоўваць гэты перыяд гісторыі як палітычны сімвал[35] або нападкам з боку лева-каталіцкіх колаў на сучасны Нямецкі ордэн. Наколькі гэтая тэма ўвогуле змаргіналізавалася, пацвярджае знаёмства зноў-такі з (заходне)нямецкімі падручнікамі[36]. Адным з падручнікаў-„ветэранаў” быў да па можнік „Падарожжа ў мінулае” — згадкі пра Танэнберг там няма[37]. Яшчэ адзін падручнік — „Сусветная гіс-торыя”. У раздзеле пад загалоўкам „Польшча становіцца вялікай дзяржавай” заўважаем змену перспектывы: „У хуткім часе паміж ордэнскай дзяржавай і Ягелонскай імперыяй ўсталяваліся варожыя стасункі, асобныя канфлікты прывялі да вайны, у якой рыцары Ордэна ў вырашальнай бітве пад Танэнбергам у 1410 г. пацярпелі паражэнне”[38]. Падрыхтаваная прыкладна тады ж хрэстаматыя „Пы танні да гісторыі” з заданнямі абагульняе тэму Нямецкага ордэна ў раздзеле „Рассяленне на ўсход у Сярэднявеччы”, Танэнберг там не сустракаецца[39]. У 1985 г. выйшаў падручнік для баварскіх школ, у якім гісторыя Ордэна разглядаецца ў межах агульнай тэмы „Славяне і немцы”. Танэнберг тут згадваецца — даволі скупа, як наступства 1309 г. (падпарадкаванне Гданьска і Гданьскага Памор’я) і 1386 г. (аб’яднанне Польшчы і Літвы)[40]. Праз тры гады з’явілася чарговая новая кніга, „Адкрываць і разумець”. Тут пра Танэнберг таксама гаворыцца як пра наступства 1386 г. і таксама ў межах агульнай тэмы — „Нямецкае рассяленне на ўсход”[41]. Пасля перагляду школьных праграм на пачатку 1990-х г. выйшла нарэшце кніга „Гісторыя і падзеі”. І ў гэтай кнізе Танэнберг згадваецца як наступства 1386 г.[42]. У 2008 г. падручнік быў перавы дадзены — з большым акцэнтам на заданні; у перавыданні гісторыя Нямецкага ордэна на тэрыторыі Прусіі разглядаецца больш падрабязна, гаворыцца і пра рэцэпцыю гэтай тэмы ў XIX і XX ст. Танэнберг згадваецца ў кантэксце паражэння Ордэна, якое ўпісваецца ў агульны сцэнар заняпаду[43]. Са сказанага відаць, што школьныя падручнікі асвятляюць гэтую тэму вельмі лаканічна і скупа — або ўвогуле не асвятляюць яе, не апошняй прычынай чаго з’яўляецца ўсё большае скарачэнне вучэбнага часу на выкладанне гісторыі і тэм для выкладання. Таму па падручніках нельга зрабіць ніякіх высноў адносна палітычнага аспекта стаўлення да тэмы.

На падыходах да тэмы бітвы ў Польшчы я спынюся не так падрабязна, бо пра іх вядома значна больш. Там праблем з Грунвальдам як сімвалам не існавала[44]. Бітва адназначна скончылася перамогай. Гэта было прычынай для радасці ў XV ст., а ў XIX ст., асабліва ў яго другой палове, успамін пра Грунвальд быў даведзены да ўзроўню пазітыўнага фактара ў барацьбе з Прускім каралеўствам — адной з краін, якія падзялілі Польшчу (Прусія бачыла сябе пераемніцай Нямецкага ордэна). Гістарычная памяць у спалучэнні з маральнымі развагамі здаўна з’яўляецца зброяй пераможанага, а палякі з часоў падзелаў і ледзь не да канца XX ст. не належалі да пераможцаў. Тым большую сілу мела сімволіка перамогі ў мінулым. Гэта тычылася як 1525 г., васальнай прысягі Прусіі, так і 1410-га, Грунвальда.

Амаль адначасова з увядзеннем Жалезнага крыжа ў 1813 г. тэма, выбраная Янам Матэйкам, увайшла ў жанр, у якім яна на нямецкім баку амаль не сустракаецца, — у гістарычны жывапіс. Юзаф Пешка намаляваў уручэнне двух мячоў ад Ордэна каралю Ягайлу[45], апярэдзіўшы гэтым свайго славутага калегу. Яго буйнафарматную выяву самой бітвы з 1872 г. ведае ў Польшчы кожнае дзіця, яна ўвайшла ў агульнанацыянальны духоўны скарб[46] і да апошняга часу была носьбітам ідэалогіі: у 1976 г., з нагоды 700-гадовага юбілею пабудовы Мальбарка, яна была выстаўлена для шырокага паказу ў Варшаве ў Замку[47], а ў 1999 г. карціну прывезлі для ўзмацнення нацыянальнай свядомасці літоўцаў у Вільню — як паведамлялася, карціну, а тым самым і свайго вялікага князя Вітаўта, удзельніка бітвы пад Танэнбергам, уганаравалі ўвагай 200 000 наведвальнікаў выставы[48]. У час дзяржаўнай самастойнасці Польшчы паміж двума сусветнымі войнамі ўслед за Пешкам бітву выбраў тэмай для свайго твора Войцэх Косак[49]. У гістарычным жывапісе мастакі зноў і зноў звярталіся да гэтай тэмы на працягу 120 гадоў[50], г. зн. сваё значэнне бесперапынна захоўвала на працягу ўсяго гэтага часу і тэма Грунвальда.

Тое ж можна сказаць і пра літаратуру. У першых шэрагах знаходзіцца раман „Krzyżacy” Генрыха Сянкевіча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Спачатку, у 1897–1900 г., раман друкаваўся ў газетах вельмі вялікім накладам[51], і чыталі яго найперш у вышэйшых слаях буржуазіі. Цэнтральнай часткай твора было апісанне Грунвальдскай бітвы. У канцы яе пераможцы абводзяць позіркам поле бою: „Пачуццё невыказнага шчасця залівала святлом твары пераможцаў, усе яны разумелі, што вечар гэты паклаў канец нягодам і навалачы не толькі аднага дня, а цэлых стагоддзяў… І не толькі здрадны крыжацкі ордэн ляжыць цяпер ля ног караля, не, — у гэты дзень збавення ўся тэўтонская моц, што дасюль хвалямі патопу затапляла гаротныя славянскія землі, разбілася аб польскія грудзі”[52]. Тут мы бачым такое самае атаясамліванне палякаў cа славянамі, якое праз некалькі гадоў, пасля бітвы на Мазурах у Першай сусветнай вайне, паслужыла асновай для ператварэння Танэнберга нямецкім бокам у пазітыўны сімвал. Раман Сянкевіча хутка пасля выхаду быў уключаны ў спіс абавязковай літаратуры для школьнікаў і таму уплываў на агульнае ўспрыманне гісторыі яшчэ мацней, чым звы чайныя школьныя падручнікі. Як і карціна Матэйкі, раман амаль цэлае стагоддзе, нават яшчэ не адзін год пасля Другой сусветнай вайны, належаў да агульнанацыянальнага набытку польскай свядомасці. Былі ў гэтым жанры і іншыя творы, але ніводзін не меў такога ўздзеяння, як „Krzyżacy”.

Дык ці магло святкаванне юбілею бітвы ў 1910 г. не стаць маштабным усенародным святам, урачыстасцю, якой накавана было захаваць сваю вартасць у мастацкіх творах, прысвечаных гістарычнай памяці? Дыяпазон такога ўвасаблення сягае ад медалёў Ігнацыя Урублеўскага і Яна Рашкі[53] да фінансаванага выбітным піяністам Ігнацыем Падарэўскім помніка ў Кракаве ў 1902 г. — да-волі ліберальным краі, які пры падзеле Польшчы адышоў да Аўстрыі[54]. Зразумела, помнік захаваўся і захаваў сваё палітычнае значэнне і ў міжваенны час. Ён быў разбураны ў час Другой сусветнай вайны, пры акупацыі Польшчы Нямеччынай, г. зн. тады, калі нямецкі помнік Танэнбергу ўсё яшчэ перабудоўваўся.

У адрозненне ад Нямеччыны — усё роўна, ці ГДР, ці Федэратыўнай Рэспублікі, — у Польшчы Грунвальд пасля 1945 г. выконваў значную ролю. Свэн Экдаль прыводзіць шмат прыкладаў, у тым ліку і распрацаваныя яшчэ тры дзесяцігоддзі таму грандыёзныя планы Грунвальдскага камітэта на юбілейны 2010 г. Нагадаем толькі пра названыя вышэй з’явы — карціну, раман і помнік.

Ад жывапісу эстафету пераняў, відавочна, жанр плаката, які ў Польшчы перажываў асаблівы росквіт пасля 1945 г. У мастацтве плаката атрымалі сваё ўвасабленне паражэнне Трэцяга райха і ўдзел Польшчы ў авалоданні Берлінам. Яшчэ ў 1945 г. Тадэвуш Трапкоўскі праводзіў паралелі паміж Грунвальдам і Берлінам, а ў 1946 г. мяжа па Одэру-Нэйсэ падавалася на плакатах як запавет Грунвальда. З нагоды юбілею бітвы ў 1960 г. Зыгмунт Ліс зноў падхапіў атаясамліванне Грунвальда з Берлінам, намаляваўшы два танэнбергскія мячы на фоне разбітага шчыта са свастыкай і лічбы 1945 і 1410 на фоне польскага сцяга. Стэфан Вельгус паказвае ў цэнтры свайго юбілейнага плаката ўведзеную ў 1943 г. ваенную ўзнагароду — ордэн Грунвальда, а на заднім плане — фрагменты Матэйкавай карціны[55].

У той час як раман Сянкевіча ўсё яшчэ належаў да абавязковай літаратуры школьнай праграмы, шырокую публіку заваяваў новы від мастацтва — кіно. Хаця і ў сферы палітычнай прапаганды яго магчымасці былі вядомыя, бо выкарыстоўваліся там ужо гадоў трыццаць, аднак з’явіліся новыя магчымасці — шырокі экран і колер. Аляксандр Форд у 1960 г. звярнуўся да рамана Сянкевіча і кангеніяльна выкарыстаў яго ў кіно, натхнёны савецкім папярэднікам — фільмам „Аляксандр Неўскі” Сяргея Эйзенштэйна. Як фільм твор Форда выдатны, а як прапагандысцкі матэрыял ён надзвычай умацаваў польскае бачанне падзеі. У час з 1960 да 1990 г. не было, напэўна, ніводнага вучня, якому б не давялося хоць раз паглядзець гэты фільм, сімвал „Грунвальд” набыў новую значнасць для ўсіх пластоў насельніцтва.

Да гэтага ўрэшце дадаецца помнік — побач з адноўленым кракаўскім манументам узнікае новы, які сваёй манументальнасцю адлюстроўвае ўсё поле бою пад Грунвальдам. На яго адкрыцці ў 1960 г. прысутнічала вышэйшае кіраўніцтва партыі і дзяржавы, з гэтай нагоды адбылася Усяпольская сустрэча моладзі[56]. Помнік павінен быў „стаць перасцярогай агрэсару і адначасова сімвалам адзінства польскай нацыі і брацкіх стасункаў з іншымі сацыялістычнымі краінамі”[57]. Наўрад ці можна было дасягнуць больш моцнага сімвалічнага зараду, хаця і ў памылковым усведамленні ўдзельнікаў. Як перад Першай сусветнай вайной, так і пасля Другой: тры сродкі масавай інфармацыі, тры кульмінацыйныя пункты ў сімвалізацыі гістарычнай падзеі з пераносам на палітычную сучаснасць, нязменнасць бачання, нягледзячы на карэнныя палітычныя перамены за паўтара стагоддзі з лішкам. „Польскія нацыянальныя міфы нідзе не маніфестуюцца мацней, чым ва ўсходнепрускім Грунвальдзе / Танэнбергу, месцы трыумфу над Нямецкім ордэнам”[58].

І толькі знікненне палітычных лагераў, паступовае збліжэнне паміж Польшчай і Нямеччынай пазбавіла сімвал „Грунвальд” сілы, якую сімвал „Танэнберг” страціў яшчэ раней. Так, напрыклад, распаўся Грунвальдскі камітэт, які яшчэ ў 1980-я г. распрацоўваў маштабныя планы на юбілейны 2010 год.[59]. Адгалоскі гэтых змен будуць яшчэ адчувацца нейкі час у шырокіх слаях насельніцтва[60], але ў навуцы гэтая тэма ўжо не мае нацыянальнага значэння. Не ўспрымаецца ўжо як нацыянальная драма, напрыклад, наступны эпізод: у тэатралізаваных гульнях на колішнім полі бою — ін-сцэніроўцы бітвы— выканаўца ролі караля Ягайлы раптам упаў з каня. Штогадовыя Грунвальдскія гульні ўжо перайшлі ў жанр „son e lumiere”.

Танэнберг і Грунвальд былі як у Прусіі / Нямеччыне, так і ў Польшчы сімваламі, хаця і рознага кшталту і з неаднолькавым значэннем. У Нямеччыне доўгі час пераважаў фактар сораму са спробай замоўчвання або непасрэднага спалучэння паражэння з гераізмам, у выніку чаго гераізм сваім ззяннем зацьмяваў паражэнне. І толькі дзякуючы бітве на Мазурах у 1914 г. Танэнберг ператварыўся ў пазітыўны сімвал, няхай сабе і непраўдзівы з прычыны шырокага панславісцкага атаесамлення. Аднак Танэнберг ніколі не быў настолькі папулярны, каб назва яго магла увайсці ў прымаўкі. Ёсць фразеалагізм пра „сваё Ватэрлоа”, а прымаўкі пра нечы „Танэнберг” няма. Пасля 1945 г. Танэнберг увогуле страціў палітычнае значэнне, якое заслугоўвала ўвагі, ён застаўся хіба што лаканічнай датай у падручніках ці гістарычных даследаваннях.

У Польшчы ж тэма Грунвальда ў XIX і да канца XX cт. была папулярнай, ён заўсёды выконваў ролю элемента палітычнага адпору Прусіі / кайзераўскай імперыі / Трэцяму райху / ФРГ. Грунвальд быў надзвычай важным складнікам польскай ідэнтычнасці ва ўсіх пластах насельніцтва, ва ўсіх магчымых сродках масавай інфармацыі яму зноў і зноў даваліся новыя дэфініцыі. І толькі глабальныя перамены ў агульнапалітычнай сітуацыі ў Еўропе прывялі да знікнення сімвалічнага значэння бітвы і ператварэння гэтай падзеі ў своеасаблівую фальклорна-відовішчную з’яву. Палякам у Еўрапейскім саюзе міф Грунвальда больш не патрэбны.

Пасляслоўе

Гэты тэкст быў прачытаны як даклад у 2008 г. і ў наступным выйшаў у Польшчы па-нямецку. У 2010 г. у Польшчы адбыліся памятныя ўрачыстасці з нагоды 600-годдзя бітвы, якія ўключалі шмат культурных і навуковых мерапрыемстваў. З навуковых варта адзначыць найперш канферэнцыю, што праходзіла з 20 да 24 верасня ў Мальбарку і Кракаве і сабрала дакладчыкаў з сямі краін, а з культурных — свята, якое адбылося 15 ліпеня на полі бітвы. Пад час гэтага свята ў Польшчы дайшло да рэвалюцыйнай перамены: Нямецкі ордэн больш не атаясамліваўся з Нямеччынай (ФРГ), а разглядаўся як уласнае гістарычнае ўтварэнне. Адпаведна з гэтым польскі прэзідэнт Лех Качыньскі, а пасля яго смерці Браніслаў Камароўскі запрасілі на ўрачыстасць вялікага магістра Нямецкага ордэна ў Вене. Вялікі магістр прыняў запрашэнне і разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы і Еўразвязу выступіў на памятнай урачыстасці з прамовай[61], на якую было звернута шмат увагі ў польскіх масмедыях. Праўда, у Нямеччыне гэтая падзея засталася незаўважанай, тэлебачанне падало толькі заключныя рыцарскія гульні — son e lumiere.

Пераклад Галіны Скакун


[1] Sven Ekdahl, Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies 22, 1991, с. 271–324.
[2] Пачынаючы з яго капітальнай працы Die Schlacht bei Tannenberg 1410. Quellenkritische Untersuchungen.Bd 1: Einführung und Quellenlage (Berliner Historische Studien 8), Berlin 1982; у ёй раздз. 3: Die Bedeutung der Schlacht für das historische und politische Bewußtsein in Polen und Deutschland im 19. und 20. Jahrhundert, с. 14–37.
[3] Напр., Tannenberg — Grunwald — Žalgiris: Eine mittel alterliche Schlacht im Spiegel deutscher, polnischer und litauischer Denkmäler // Zeitschrift für Geschichtswissenschaft 50, 2002, с. 103–118. Апошняя публікацыя — прачытаны ў 2000 г. даклад The Battle of Tannenberg — Grunwald — Žalgiris (1410) as Reflected in TwentiethCentury Monuments // The Military Orders, vol. 3: History and Heritage, hrsg. von Victor Mallia-Milanes, Aldershot 2008, с. 175–194.
[4] Цыт. па: Ekdahl, Tannenberg / Grunwald (як у спас. 1), с. 272.
[5] Параўн. урыўкі з крыніц у: Scriptores rerum Prussicarum. Die Geschichtsquellen der preußischen Vorzeit bis zum Untergang der Ordensherrschaft, hrsg. von Theodor Hirsch, Max Toppen und Ernst Strehlke, Bd. 3, Leipzig 1866, рэпрынт. выд. Франкфурт-на-Майне 1965, с. 405 і наст. Параўн. таксама: Marian Biskup, Echa bitwy grunwaldzkiej i obleżenia Malborka w niemieckej gałęzi Zakonu Krzyżackiego w lecie 1410 roku // Komunikaty Mazursko-Warmińskie 1983, № 4, с. 455–460.
[6] Diebold Schilling, Spiezer Bilderchronik, Luzern 1484/85, hrsg. von Hans Haeberli und Vinzenz Bartolomé, Luzern 1991; параўн. таксама Idee Europa. Entwürfe zum „Ewigen Frieden”. Ordnungen und Utopien für die Gestaltung Europas von der pax romana zur Europäischen Union (каталог), hrsg. v. Marie-Luise von Plessen, Berlin 2003, с. 82. Адносна абодвух малюнкаў параўн. (падрабязна, з дадатковымі прыкладамі і малюнкамі): Krystyna Sroczyńska, Ze studiow nad ikonografią bitwy pod Grunwaldem // Rocznik Olsztynski IV, 1961/62, с. 53–104.
[7] Marian Tumler, Der Deutsche Orden im Werden, Wachsen und Wirken bis 1400, Montreal / Wien 1955.
[8] Падрабязнага навуковага апісання яго гісторыі да нашых дзён няма; найлепшы агляд у: Marian Tumler / Udo Arnold, Der Deutsche Orden. Von seinem Ursprung bis zur Gegenwart, Bad Münstereifel (5)1992. Udo Arnold, L’Ordine Teutonico — una viva realtà, Lana 2001.
[9] Параўн. Udo Arnold, die Rekuperationsbemühungen des Deutschen Ordens aūf Preußen // Württembergisch Franken. Jahrbuch des Historischen Vereins für Württembergisch Franken 60, Mergentheim und Königsberg / Berlin 1976, с. 14–54.
[10] Параўн.: Hartmut Boockmann, Der Deutsche Orden. Zwölf Kapitel aus seiner Geschichte, München 1981, (5) 1999, c. 234–254. Яго ж, Zakon Krzyżacki (Klio w Niemczech 3), Warszawa 1998. 800 Jahre Deutscher Orden. Ausstellung des Germanischen Nationalmuseums Nürnberg in Zusammenarbeit mit der Nationalen Historischen Kommission zur Erforschung des Deutschen Ordens (каталог), hrsg. v. Gerhard Bott und Udo Arnold, Gutersloh / München 1990, у ім раздз. VII „Geschichte und Politik: Die Vergangenheit des Ordens im Dienste der Gegenwart”, с. 437–505. Udo Arnold, Prusiskoji vokieciu ordino istorija XIX ir XX amziu vokietijos politineje tradicijoje // Senoves baltu kultura. Prusijos kultura, Vilnius 1994, с. 235–255. Summary: The Prussian History of the German Order in the Political Tradition of Germany of the 19th20th Centuries, с. 255–258. Яго ж, Nationalismus, Nationalsozialismus und der Mißbrauch der Deutschordenstradition in Deutschland // Der Deutsche Orden und die Ballei Elsaß-Burgund. Die Freiburger Vortrage zur 800JahrFeier des Deutschen Ordens, hrsg. v. Hermann Brommer, Buhl / Baden 1996, с. 205–222. Яго ж, Der Deutsche Orden im deutschen Bewusstsein des 20. Jahrhunderts // Vergangenheit und Gegenwart der Ritterorden. Die Rezeption der Idee und die Wirklichkeit, hrsg. v. Zenon Hubert Nowak unter Mitarbeit von Roman Czaja (Ordines militares. Colloquia Torunensia Historica XI), Toruń 2001, с. 39–53. Перадрукавана ў: Udo Arnold, Deutscher Orden und Preußenland. Ausgewählte Aufsätze anläßlich des 65. Geburtstages, hrsg. v. Bernhart Jähnig und Georg Michels (Einzelschriften der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 26), Marburg 2005, с. 93–106. Яго ж, Die Marienburg als politisches Symbol in Deutschland in der ersten Hälfte des 20. Jahrhunderts // Praeterita posteritati. Studia z historii sztuki i kultury ofiarowane Maciejowi Kilarskiemu, hrsg. v. Mariusz Mierzwiński, Malbork 2001, с. 33–40, на польскай мове: Zamek w Malborku jako symbol polityczny Niemiec w pierwszej połowie XX wieku, тамсама, с. 41–44.
[11] Гэтае слова ўжывае таксама Андрэас Косэрт (Andreas Kossert): Ostpreußen. Geschichte und Mythos, Berlin (3)2005, c. 48.
[12] J. C. Andrä, Geschichtlicher Leitfaden für Anfänger, Bad Kreuznach 1875, с. 93.
[13] A. Hummel, Kleine vaterländische Geschichte… Ein Leitfaden für preußische Volksschulen, Halle; тут спас. на 27-е выд. 1887 г., с. 17.
[14] Тамсама, с. 59 і наст.
[15] Характэрнай праявай у гэтым кантэксце з’яўляецца катэгарычная адмова Вярхоўнага прэзідэнта Заходняй Прусіі Тэадора фон Шона ўключыць напамінак пра Ульрыха фон Юнгінгена, вялікага магістра, што загінуў пад Танэнбергам, у праграму ўпрыгожання замка Мальбарка вітражамі; параўн.: Ekdahl,Tannenberg / Grunwald (як у спас. 1), с. 278.
[16] Параўн. тамсама, с. 276.
[17] E. A. Schmidt, Grundriß der Weltgeschichte für Gymnasien, höhere Lehranstalten und zum Selbstunterricht. Zweiter Theil: Geschichte des Mittelalters, Potsdam, тут спас. на 6-е выд. 1851 г., с. 132.
[18] Karl Tücking, Grundriß der brandenburgisch-preußischen Geschichte, Paderborn, тут спас. на 3-е выд. 1901 г., с. 30.
[19] Friedrich Junge, Geschichtsrepetitionen für die oberen Klassen höherer Lehranstalten, Berlin 1885, тут спас. на 2-е выд. 1893 г., с. 72 і наст.
[20] M. Haekel, Mit Gott für Kaiser und Reich! Volkstümliche Darstellung der Preußisch-deutschen Geschichte, bearbeitet für Schule, Heer und Haus, Breslau 1899, с. 30 і наст.
[21] Тамсама, с. 31.
[22] Karl Kiesel, Die Weltgeschichte für höhere Schulen und Selbstunterricht übersichtlich dargestellt, Bd. 2. Die christliche Zeit. Erste Abteilung: Fünfzehn Jahrhunderte, Freiburg i. B. 1855, c. 460.
[23] Параўн.: Marian Blümcke, Karl Julius Weber, der Demokrit aus Hohenlohe (Marbacher Magazin 70), Marbach am Neckar 1996.
[24] Параўн.: Klaus Oldenhage, Kurfürst Erzherzog Maximilian Franz als Hoch und Deutschmeister (1780–1801)(Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 34), Bad Godesberg 1969, c. 73 і наст.
[25] Тут спас. на Carl Julius Weber, Das RitterWesen und die Templer, Johanniter und Marianer oder Deutschordens-Ritter insbesondere, Bd. 3 (Carl Julius Weber’s sämmtliche Werke 14), Stuttgart (2) 1837; наступныя цытаты с. 151–153.
[26] Тамсама, с. 156.
[27] Тамсама, с. 153.
[28] Ernst Wiechert, Heinrich von Plauen, Leipzig 1881.
[29] Max Hoffmann, Tannenberg, wie es wirklich war, Berlin 1926, c. 73.
[30] Erich Ludendorff, Meine Kriegserinnerungen, Berlin 1919, c. 44.
[31] [Paul] von Hindenburg, Aus meinem Leben, Leipzig 1920, c. 85.
[32] Sven Ekdahl, Tannenberg/Grunwald (як у спас. 1), с. 288.
[33] Прыклады публікацый Апякунскай рады па справах помніка славы ў Райху: Tannenberg, Deutsches Schicksal – Deutsche Aufgabe, Oldenburg i. O. [1939], з „анонсам” ад Адольфа Гітлера. Параўн. таксама: Ernst Vogelsang, Aus der Geschichte des Reichsehrenmals Tannenberg // Zwischen den Weltkriegen. Teil II:Kultur im Preußenland der Jahre 1918 bis 1939, hrsg. v. Udo Arnold (Tagungsberichte der Historischen Kommission für ost- und westpreußische Landesforschung 7), Lüneburg 1987, c. 73–122. Jürgen Tietz, Das Tannenberg-Nationaldenkmal. Architektur, Geschichte, Kontext, Berlin 1999.
[34] Хутчэй кур’ёзам можна лічыць апублікаваную ў ГДР працу: Erwin Ortmann, Die Banner der Teilnehmer an der Schlacht bei Grunwald 1410 // Kulturgeschichtliche Zinnfiguren. Arbeit sblätter 3–4, 1964 (Teil I für die deutschen Ritter) und 4–6, 1968 (Teil II für die polnischen Ritter), машынапісныя копіі, а таксама выданне: Gunter W. Fricke, Die Wappen und Fahnen der polnischen Ritter in der Schlacht bei Grunwald 1410 (тамсама, 1972). Першая частка працы Ортмана была апублікавана ў ФРГ у: Die Zinnfigur. Monatsschrift für Sammler und Liebhaber kulturhistorischer Figuren, N. F. 15, 1966, c. 61–77.
[35] Параўн. аб’ектыўна-разважальны артыкул R[ainer] Z[acharias], Ein vergessenes Datum? 15. Juli 1410:Schlacht bei Tannenberg // Marienburger Zeitung, № 451, кастрычнік 1985, с. 1–3.
[36] Тут можна скарыстацца толькі пэўнай выбаркай, таму што ў Нямеччыне кожная з 16 федэральных земляў мае ўласны кіраўнічы орган у галіне культуры і адукацыі, які і прымае рашэнне аб допуску школьных падручнікаў, таму існуе вельмі вялікая колькасць падручнікаў. Не ўлічваем і розныя тыпы школ (школа другой ступені, рэальная школа, гімназія, агульная школа), таму што ў школах любога тыпу гэтая тэма абмяркоўваецца ў класах аднаго ўзроставага ўзроўню. Праўда, не ўсе падручнікі дапушчаны для ўсіх тыпаў школ, таму што рашэнне аб допуску прымаецца асобна для кожнага тыпу.
[37] Hans Ebeling, Wolfgang Birkenfeld, Die Reise in die Vergangenheit, Ausgabe N, Bd. 1: Von der Vorgeschichte bis zum Ende des Mittelalters, Braunschweig 1977, c. 133.
[38] Wolfgang Hug, Hejo Busley, Geschichtliche Weltkunde, Bd. 1: Von der frühen Zeit der Menschen bis zumBeginn der Neuzeit, Frankfurt/Main 1974, c. 188.
[39] Fragen an die Geschichte. Geschichtliches Arbeitsbuch für Sekundarstufe I, hg. v. Hans Dieter Schmid. Bd. 2:Die Europäische Christenheit, Frankfurt/Main, тут цыт. (5)1980, с. 139–149.
[40] Joachim Cornelissen u. a., bsv Geschichte 2N: Vom frühen Mittelalter bis zum Zeitalter des Absolutismus,München 1985, с. 116.
[41] Entdecken und Verstehen, hg. v. Thomas Berger u. a. Bd. 1: Von der Urgeschichte bis zum Mittelalter,Frankfurt/Main, 1988, c. 184.
[42] Giselher Birk u. a., Geschichte und Geschehen. A2, Stuttgart 1995, c. 157.
[43] Frank Behne u. a., Geschichte und Geschehen. Stuttgart 2008, c. 191.
[44] Параўн. таксама 800 Jahre (як у спас. 10) і працы Экдаля.
[45] Bochnia, Muzeum; ілюстрацыя — 800 Jahre (як у спас. 10), с. 459.
[46] Варшава, Нацыянальны музей, якасны алейны эскіз на палатне (Замкавы музей, Мальбарк).
[47] Параўн.: R. Zacharaias (як у спас. 35), с. 3.
[48] Параўн.: A. Kossert (як у спас. 11), с. 16.
[49] Ольштын, Музей Варміі і Мазур; малюнак у: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 494.
[50] Параўн.: K. Sroczyńska (як у спас. 6).
[51] Tygodnik Ilustrowany, Toruń, Biblioteka Głowna UMK.
[52] Цыт. па: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 472.
[53] Toruń, Muzeum Okręgowe; малюнак тамсама, с. 476.
[54] Свэн Экдаль у сваіх працах значнае месца адводзіць помнікам, апошні раз у The Battle (як у спас. 3); параўн. таксама: Jurgen Vietig, Die polnischen Grunwaldfeiern der Jahre 1902 und 1910 // Germania Slavica II (Berliner Historische Studien 4), Berlin 1981, c. 237–262.
[55] Параўн.: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 501–503, з малюнкам.
[56] Параўн.: S. Ekdahl, Schlacht (як у спас. 2).
[57] Marian Biskup, у: 800 Jahre (як у спас. 10), с. 503.
[58] A. Kossert (як у спас. 11), с. 394.
[59] Параўн.: S. Ekdahl, Battle (як у спас. 3), с. 194.
[60] У якасці прыкладу можна назваць тытульную старонку бульварнага варшаўскага „Факта” ў нумары, які выйшаў напярэдадні гульні зборных Польшчы і Нямеччыны на чэмпіянаце свету па футболе 2008 г.; параўн.: Krzysztof Ruchniewicz, Stehlen die Polen immer noch die deutschen Autos? Zur Aktualität der polnischdeutschen Stereotype // Polen-Analysen 40/08, Darmstadt 2008, c. 2–8, тут с. 3.
[61] Tannenberg / Grunwald 1410. Gesammelte Beiträge (Miscellanea Ordinis Teutonici 1). Wien 2010. S. 63–65, Abb. 15–17.
*Кожнаму сваё! (лац.)

Наверх

Cлавамір Юзвяк. Ваеннапалонныя Нямецкага ордэна пасля бітвы пад Карановам 1410 г.

19 снежня, 2010 |


Пад час Вялікай вайны 1409–1411 г., у якой Польшча і ВКЛ процістаялі Тэўтонскаму ордэну ў Прусіі, паміж ваяўнічымі бакамі адбыліся дзве асабліва важныя для ходу ўсяго канфлікту бітвы — Грунвальдская (15 лі пеня 1410 г.) і Карановіцкая (10 кастрычніка 1410 г.). Калі першая з іх, дзякуючы свайму маштабу і вы нікам, дачакалася на працягу апошніх ста гадоў шматлікіх разнапланавых даследаванняў, то па дру гой дагэтуль існуе даволі сціплая гістарыяграфія[1]. Ас ноў ная перашкода пры вывучэнні абедзвюх бітваў заклю чаецца ў тым, што захавалася даволі невялікая коль касць першакрыніц, а сярод тых, якія ёсць у нашым распараджэнні, галоўнае месца, паводле дэталізаванасці апісання і пераканальнасці паказаных падзей, займае напісаная праз некалькі дзясяткаў гадоў пасля іх хроніка кракаўскага каноніка Яна Длугаша[2]. Вось чаму цяжка прэтэндаваць на дакладную і абсалютна бездакорную рэканструкцыю ходу абе дзвюх бітваў. Асабліва гэта датычыць бітвы пры Ка ра но ве, ход якой вядомы выключна з пераказу польскага храніста; прычым невядома, наколькі гэты пераказ адпавядаў рэчаіснасці. Аднак дзякуючы іншым захаваным крыніцам, асабліва дакументам колішняй канцылярыі вялікага магістра ў Мальбарку, якія апош нім часам інтэнсіўна вывучаюцца, можна пра ліць святло на некаторыя другарадныя, але не менш цікавыя аспекты гэтай бітвы. Адно з іх — пытанне пра стаўленне да ваеннапалонных пераможанага боку, якому і прысвечаны гэты артыкул.

Бітва пры Каранове, дакладная лакалізацыя якой дагэтуль невядомая (за выключэннем таго, што яна разыгралася недзе ў ваколіцах гэтага горада[3]), адбылася 10 кастрычніка 1410 г. Ордэнскае войска на чале з войтам Новай Маркі Міхаэлем Кюхмайстарам склада ла ся пераважна з жэшаўскіх, сілезскіх і чэшскіх наёмнікаў, якія, у прыватнасці, былі прысланы Ордэну на дапамогу яго тагачасным саюзнікам венгерскім каралём Жыгімонтам Люксембургскім. З польскага боку, у сваю чаргу, змагалася прыдворная каралеўская гвардыя, пас палітае рушанне з прыгранічных тэрыторый і ін шыя атрады, характар якіх дакладна не вядомы. Велі чыня абедзвюх армій, нягледзячы на шматлікія прыкідкі розных гісторыкаў (пазбаўленыя, аднак, верагоднай дакументальнай асновы)[4], на самай справе невядомая. Як бы там ні было, большасць ранейшых даследчыкаў прытрымлівалася меркавання, што крыжацкае войска колькасна пераважала[5]. У бітве, якая цягнулася да самага вечара і вялася — калі верыць Длугашу — паводле пэўных прызнаваных абодвума бакамі правілаў, перамога дасталася палякам. Храніст двойчы падкрэсліў, што, хоць гэтая бітва была менш маштабная за Грунвальдскую, паводле сваёй зацятасці і значэння яна магла лічыцца важнейшай за яе[6]. Падаецца, што гэты каментарый Длугаша грунтаваўся не толькі на звычайным для яго перабольшванні. Важнасць перамогі, здабытай палякамі пры Каранове, падкрэсліваюць і іншыя, больш раннія дакументальныя сведчанні. Асабліва цікавыя звесткі ўтрымліваюцца ў напісаным 11 кастрычніка 1410 г. непадалёк ад Торуні вялікім лісце тагачаснага выконваючага абавязкі вялікага маршала — комтура бальгскага Фрыдрыха фон Цолерна, адрасаваным выконваючаму абавязкі вялікага магістра комтуру швэцкаму Генрыху фон Плаўэну. Ордэнскі ўраднік якраз атрымаў данясенне ад нейкага свайго надзейнага інфарматара (з Торуні?), які паведаміў яму, што напярэдадні (10 кастрычніка) нейкія прадстаўнікі тамтэйшай гарадской рады размаўлялі з каралём у Інаўроцлаве, просячы яго аб вайсковай дапамозе (гэта быў перыяд, калі аўтаномныя ўлады Торуні раздумвалі, чый бок заняць у далейшай фазе вайны, якая працягвалася). Манарх нібыта сказаў ім, каб яны пастараліся пратрымацца як належыць адважным людзям. Калі Бог пашле яму перамогу ў гэтай вайне, то ён вызваліць іх з-пад улады Ордэна, калі ж прайграе, тады торунцы няхай робяць што здолеюць і што палічаць патрэбным[7]. Уладыслаў Ягайла нібыта выказаўся так 10 кастрычніка, яшчэ не ведаючы пра перамогу яго войска пад Карановам, і, як вынікае з прыведзенага ўрыўка данясення, усур’ёз разглядаў магчымасць сваёй паразы ў вайне. У кантэксце гэтых звестак цяжка аспрэчваць тое, што памянёны мілітарны трыумф польскага боку меў вельмі важнае значэнне для далейшага ходу канфлікту.

Ужо пад час апісання ходу бітвы пры Каранове кракаўскі канонік мімаходзь упамінаў пра ваеннапалонных; больш шырокую ўвагу гэтаму пытанню ён аддаў пры падвядзенні вынікаў сутычкі. Двойчы храніст згадваў рыцара Кон рада Німпча пры двары Жыгімонта Люксембургскага, які паходзіў з Сілезіі і змагаўся на баку Ордэна. Так, перад пачаткам вырашальнай біт вы ён нібыта выступіў са строю і выклікаў на асабісты бой добраахвотніка з процілеглага боку. Выклік прыняў Ян Шчыцкі герба „Даліва”, які перамог сілезца, зваліўшы яго з каня. Праўда, у гэтым месцы Длугаш не ўдакладняе, ці вы жыў пераможаны, але гэта становіцца зразумела пазней, калі, падводзячы вынікі бітвы, храніст згадвае Німпча сярод ваеннапалонных[8]. Цікавыя звест кі прыводзіць кра каўскі канонік, каменту ючы ча со-вае перамір’е паміж ваяўнічымі бакамі, якое мела месца паміж другім і вырашальным трэцім бо ем. Так, абодва бакі павінны бы лі ў гэты час, у прыватнасці, абмяняцца ваеннапалон ны мі і вярнуць коней праціўніка, захопленых пад час бітвы (да гэтага пытання мы яшчэ звернемся падрабязней)[9]. Паводле слоў храніста з апісання апошняй, перамож най для польскага боку фазы бітвы, ніхто з непрыяцель скіх войскаў не пазбег бы палону, калі б не надыход цемры[10]. Чарговыя цікавыя звесткі наконт ваеннапалонных Длу гаш прыводзіць у сваім досыць аб’ёмным фіналь ным каментарыі, прысвечаным Карановіцкай бітве. Так, ён сцвярджае, што ў палон да палякаў трапіла шмат франконцаў, сілезцаў, баварцаў, цюрынжцаў, чэ хаў, жыхароў Рэйнскай вобласці і Мейсена, саксонцаў і швабаў. Па імені сярод ваеннапалонных храніст на зывае галоўнакамандуючага войскам праціўніка но ва марскага войта Міхаэля Кюхмайстара, памянёнага ўжо Конрада Німпча, а таксама, паводле фармулёўкі Длугаша, іншых прыдворных караля венгерскага Жыгімонта Люксембургскага — Конрада Элькінгера, Конрада Трукльшэша, Бальтазара з Глоўна (ці Слаўна)[11] і Ганнуса Лебеля[12].

Колькі ўсяго крыжаносцаў апынулася ў польскім палоне? „Свентакшыская хроніка” падае, што людзей знакамітага паходжання сярод іх было каля 300[13]. Э. Кутоўскі на базе досыць адвольных падлікаў (беручы пад увагу толькі частку захаваных першакрыніц) сцвярджае, што іх было не менш як 120[14]. У сваю чаргу, З. Спяральскі, спасылаючыся на прыведзеныя вышэй звесткі з польскай летапіснай крыніцы, заняў у гэтым пытанні супярэчлівую пазіцыю[15]. Дбайны аналіз усіх наяўных крыніц, у якіх згадваюцца крыжаносцы, узятыя ў палон пасля гэтай бітвы, дазваляе канстатаваць, што іх было не менш як 200, у тым ліку вядомых пайменна, апрача Міхаэля Кюхмайстара, — 67[16]. Улічваючы, аднак, той факт, што наяўны ў дзвюх крыху адрозных адна ад ад ной копіях складзены ў ліпені 1411 — жніўні 1412 г.[17] пералік сум, выдзеленых вялікім магістрам на падтрымку ва ен напалонных (у ім фіксуюцца кампенсацыі за страчаную зброю і коней, грошы на дарогу да месца выплаты выкупу і г. д.), з’яўляецца найбольш поўным такім спісам, які, аднак, не ўключае ў сябе ўсіх палонных, узятых пад Карановам (нават з ліку наёмнікаў і рыцараў з акружэння Жыгімонта Люксембургскага, якімі гэты спіс абмяжоўваўся)[18], можна з вялікай верагоднасцю дапусціць, што ў суме іх магло быць больш за 300.

Длугаш даволі падрабязна апісаў тое, што здарылася з палоннымі 10–16 кастрычніка 1410 г. Так, паводле яго слоў, 12 кастрычніка палякі даставілі іх у Быдгашч і толькі 15-га — у Інаўроцлаў, дзе ў гэты час знаходзіўся кароль. Некаторыя з іх (магчыма, параненыя[19]) перавозіліся на 60 вазах (прапанаваных манархам), а іншыя ішлі пешкі або ехалі верхам на конях. Уладыслаў Ягайла, паводле сведчання храніста, паставіўся да палонных з вялікай далікатнасцю: іх накармілі вячэрай, аказалі медыцынскую дапамогу, размясцілі на зручных кватэрах, дзе кароль наведаў іх асабіста. Пасля агульнай трапезы манарх доўга размаўляў з палоннымі, апавядаючы ім аб прычынах вядзення вайны з польска-літоўскага боку. Паводле слоў храніста, тым самым ён здолеў пераканаць слухачоў, што яны баранілі несправядлівую справу і занялі ў канфлікце няправільны бок. На наступны дзень (16 кастрычніка) палонных пералічылі, узялі з іх абавязацельства з’явіцца ў пэўны час у прызначаным месцы (мабыць, з выкупам) і адпусцілі. Толькі камандуючага войскамі Тэўтонскага ордэна войта ноймаркскага Міхаэля Кюхмайстара не вызвалілі, а накіравалі ў кайданах у Хэнцінскі замак[20]. Апісаны Длугашам парадак абы ходжання Уладыслава Ягайлы з ваеннапалоннымі пасля Карановіцкай бітвы пацвярджаецца і паведамленнямі з боку Ордэна. У ліс це, напісаным 20 кастрычніка 1410 г. у Тухолі, выконваючы абавязкі тамтэйшага комтура Шыман Лангшэнкель па ведамляў швэцкаму комтуру Генрыху фон Плаўэну (які выконваў у гэты час абавязкі вялікага магістра), што ў Тухолю паступова прыбываюць вызваленыя кара лём палонныя. Так, акурат прыбыў пан Німшэ (відаць, длугашаўскі Конрад Німпч, у іншых дакументах ордэнскай канцылярыі называны Німічам ці Німпчам) разам з іншымі рыцарамі і слугамі („knechte”), якія па дарозе апярэдзілі пана Эркінгера (відавочна, длугашаўскі Кон рад Элькінгер, які сапраўды ўдзельнічаў у бітве і па хо дзіў з даўняга ніжнефранконскага роду Эркінге-раў фон Зайнсхаймаў)[21]. Апошні таксама накіроўваўся ў Тухолю, але часова затрымаўся за мілю ад яе. Усе яны былі вызвалены, за выключэннем войта ноймаркскага, якога кароль не пажадаў адпусціць. Некаторыя вялі з сабой паланёных палякаў, захопленых яшчэ да таго, як яны самі патрапілі ў няволю[22]. Выконваючы абавязкі комтура стараўся выпытаць у прыбылых, што менавіта з імі адбывалася пасля бітвы. На гэта яны адказвалі, што ім забаронена (відаць, польскім бокам) пра гэта гаварыць; тым не менш, ордэнскаму ўрадніку ўдалося сёе-тое высветліць. Так, былыя палонныя казалі, што ніколі не бачылі ўладара, больш заклапочанага справядлівасцю, чым польскі кароль; ён пытаўся, ці мог бы нейкі іншы ўладар з гэтым змірыцца (у тэксце недагаворанасць — відаць, з несправядлівасцю); імкнучыся ж да справядлівасці, ён і сам, маўляў, хоча дзейнічаць па праўдзе. Таму, падкрэсліваў згаданы ўраднік, многія рыцары і наёмнікі прызнаюць рацыю польскага караля, як ён сам ад іх чуў[23]. Гэта пацвярджае аповед Длугаша пра выкладанне польскім каралём сваіх аргументаў перад ваеннапалоннымі, што, паводле сведчання выконваючага абавязкі комтура, пераканала многіх наёмнікаў у польскай рацыі.

Як вынікае з апісання кракаўскага каноніка і іншых досыць шматлікіх сведчанняў з боку Ордэна, палонныя былі адпушчаны Уладыславам Ягайлам пад слова гонару, з абавязацельствам з’явіцца ў пэўным месцы ў пэўны час з выкупам[24]. Некаторыя больш важныя наёмнікі на службе Ордэна заключалі са сваімі гаспадарамі кантракты, якія прадугледжвалі выкуп з магчымай няволі, атрыманне жалавання на працягу знаходжання ў няволі, а таксама выплату кампенсацыі ў кошт страт і выдаткаў на дарожныя расходы[25], у гэтым кантэксце яны былі зарэгістраваныя ў пазнейшых крыніцах крыжацкага паходжання. Праўда, узнікаюць праблемы з дакладным датаваннем гэтых дакументаў, а таксама з іх адназначнай інтэр прэтацыяй. Гэта датычыць, напрыклад, асобы Эркінгера фон Зайнсхайма. Са складзенага ў перыяд паміж Карановіцкай бітвай і Торуньскім мірам[26] спіса польскіх палонных, захопленых у Прусіі, якія меліся быць абменены на крыжацкіх ваеннапалонных[27] (спіс захоў ваўся ў архівах былой канцылярыі вялікага магістра), вынікае, што выкупам за гэтага сваяка Жыгімонта Люксембургскага павінен быў служыць узяты ў палон у Браціяне чашнік добжынскі Ян Краткоўскі[28], чым, відаць, было абумоўлена яго вызваленне. Аднак у далейшай частцы гэтага досыць аб’ёмнага дакумента з’яўляюцца звесткі, што, у сваю чаргу, Эркінгеру і яго людзям былі перададзены некалькі дзясяткаў польскіх палоннікаў разам з іх камандзірам Ярандам[29], узятым у палон у Міламлыне[30]. Напэўна, і гэты крок быў зроблены з намерам ажыццявіць у будучыні нейкі ўзаемавыгадны абмен. Як бы там ні было, крыніцы не даюць уяўлення пра тое, як і калі былі праведзены абодва гэтыя абмены. З захаваных у дзвюх крыху адрозных адна ад адной версіях і датаваных ліпенем 1411 — жніўнем 1412 г.[31] пералікаў сум, якія Ордэн выдзеліў на падтрымку сваіх ваеннапалонных, вынікае, што Эркінгер (які згад ваецца сярод іншых схопленых сваякоў Жыгімонта Люксембургскага як „von der Kronaw”) праз нейкі час пасля Карановіцкай бітвы павінен быў атрымаць ад крыжаносцаў 200 нобіляў, 50 польскіх грыўняў, 100 „шыльдаў” (экю) і 30 фларэнаў (усяго ў пераліку гэта было б каля 340 грыўняў)[32]. Да гэтага 50 фларэнаў (25 грыўняў) было выплачана яго безыменным слугам, а 75 нобіляў, 16 грыўняў і 110 фларэнаў (у суме больш за 150 грыўняў) меліся атрымаць пяць яго згаданых пайменна паплечнікаў[33]. Улічваючы, што ў папярэдняй крыніцы вялася гаворка пра магчымасць абмену на польскіх ваеннапалонных, не зусім зразумела, на што пры значаліся гэтыя грошы, выплачаныя крыжаносцамі Эркінгеру, а таксама ягоным людзям і слугам. У кожным разе гэта яўна не было жалаванне, паколькі Эркінгер і яго паплечнікі, з пункту гледжання Ордэна, не адносіліся да катэгорыі наёмнікаў. Можа, гэтыя сумы хоць часткова прызначаліся на выплату выкупу? Але і гэтага нельга сцвярджаць з усёй пэўнасцю. Вядома, што ўжо неўзабаве пасля заканчэння вайны і вызвалення з палону[34] Эркінгер і яго людзі дамагаліся ад крыжаносцаў (цяжка сказаць, наколькі настойліва) выплаты на леж нага жалавання і кампенсацыі страт, панесеных імі на службе Ордэну ў час апошняга канфлікту[35].

Варта цяпер перайсці да іншых знакамітых ваеннапалонных, схопленых пасля Карановіцкай бітвы, лёс якіх знайшоў сваё адлюстраванне ў крыніцах. Так, згаданы Длугашам рыцар з Сілезіі Конрад Німпч, прыдворны Жыгімонта Люксембургскага, як вынікае з прыведзенага вышэй спіса, складзенага ў кастрычніку 1410 — лютым 1411 г., быў выкуплены разам з двума таварышамі Пятром Ванглем, які трапіў у палон разам са сваімі падначаленымі ў Тчэве[36]. У сваю чаргу, у датаваных ліпенем 1411 — жніўнем 1412 г. пераліках сум, выдзеленых Ордэнам на падтрымку ваеннапалонных, зафіксавана перадача яму 50 прускіх грыўняў, тады як яго паплечнікі (якіх было аж 24 чалавекі[37]) мелі атрымаць 50 грыўняў і 100 фларэнаў (усяго, такім чынам, каля 100 грыўняў — па 4,5 грыўні на кожнага)[38]. У гэтым выпадку таксама дакладна не вядома прызначэнне гэтых грошай, бо Німпч быў не наймітам Ордэна, які ваяваў за грошы, а сваяком Жыгімонта Люксембургскага. Згаданы Длугашам Конрад Трукльшэш — гэта, відаць, прысутны ў ордэнскім пераліку Конрад Трухтсэс (Троксас). Ён атрымаў 30 фларэнаў (ці 15 грыўняў), прычым з другой версіі спіса вынікае, што гэтыя грошы прызначаліся на пакрыццё яго дарожных расходаў — відаць, на паездку ў Кракаў, дзе ён як ваеннапалонны мусіў з’явіцца ў вызначаны тэрмін[39]. Сямёра паплечнікаў і двое слуг з яго акружэння атрымалі ў суме 90 фларэнаў (па 10 на кожнага)[40]. Апошнім з пайменна згаданых Длу га шам нявольнікаў, узятых у палон пасля бітвы пры Каранове, — таксама з ліку сямейнікаў Жыгімонта Люк сембургскага — быў Ганус Лебель (у ордэнскіх кры ніцах — Ганус фон Лобель), які трапіў у палон разам са сваімі сваякамі Мікалаем і Німандам. У той самай фінансавай справаздачы пад яго прозвішчам зна чац ца 35 грыўняў і 155 фларэнаў (што ў пераліку дае 112,5 грыўні), з чаго 135 фларэнаў ён меўся атрымаць у якасці кампенсацыі нейкіх панесеных ім страт (відаць, за ўзбраенне і коней)[41].

Сярод іншых ваеннапалонных Ордэна пасля Карановіцкай бітвы адносна добра прасочваецца ў выбраным намі кантэксце лёс камандзіра найбуйнейшага атрада наёмнікаў Гейнца фон Профена (Профіна). З запісу ў ордэнскай „Кнізе выплат”, зробленым неўзабаве пасля 10 кастрычкніка 1410 г., вынікае, што не ўсе члены яго роты пасля Карановіцкай бітвы трапілі ў палон[42]. З вышэйпамянёных пералікаў сум, выдзеленых Ордэнам на падтрымку ваеннапалонных (за ліпень 1411 — жнівень 1412 г.), вынікае, што пад час першай дакументальна зафіксаванай выплаты ён атрымаў 30 фларэнаў (15 грыўняў). Потым за перыяд знаходжання ў палоне вялікі магістр заплаціў яму 262 грыўні. Магчыма, гэтая сума была выдзелена Ордэнам у якасці кампенсацыі за страчаную ў баі маёмасць, а можа (прынамсі часткова) — і на выкуп яго ды, магчыма, яго людзей з палону[43]. У кожным разе гэта не была выплата пратэрмінаванага жалавання, пра што сведчыць абавязацельства Профена, складзенае, хутчэй за ўсё, на пачатку 1411 г. (пасля 10 студзеня?)[44], паводле якога ён і яго людзі („mit meynen gesellen also andirrn rittern und knechten”) па загадзе вялікага магістра Генрыха фон Плаўэна згаджаліся на ўтрыманне свайго квартальнага жалавання ў кошт 20 коп’яў, ці 60 конных рыцараў, якія разам з Профенам трапілі ў палон перад Карановам[45]. Свэн Экдаль, які апублікаваў гэты дакумент, звярнуў увагу на тое, што камандзір наёмнікаў згадваў пра ўскладзены на яго з гэтай нагоды доўг („schulde”), з чаго рабіў выснову, што да 10 кастрычніка 1410 г. ён ужо атрымаў гэтыя грошы, якія з прычыны пападання ў палон мусіў вярнуць. Магчыма, так і было, хоць у аналізаваным намі абавязацельстве не ідзе гаворка ні пра якія канкрэтныя сумы. Можна таксама небеспадстаўна сумнявацца ў тым, што Профен разам са сваімі людзьмі адразу пасля бітвы таксама быў вызвалены каралём з абавязкам вярнуцца пазней, што са зместу гэтай крыніцы прынамсі адназначна не вынікае.

Паведамленні, якія дайшлі да нас, сведчаць, што ўжо праз некалькі дзён пасля бітвы пры Каранове былі праведзены перамовы на вышэйшым узроўні (пачатыя выконваючым абавязкі вялікага магістра Генрыхам фон Плаўэнам) наконт вызвалення (паводле прынцыпу абмену) польскім каралём ваеннапалонных, узятых у ходзе гэтай бітвы, перш за ўсё войта ноймаркскага Міхаэля Кюхмайстара. Пра гэта вядома з ліста, які манарх загадаў скласці 25 кастрычніка і які быў адказам на выказаныя некалькі дзён таму пісьмовыя просьбы швэцкага комтура. На пачатку ліста Уладыслаў Ягайла выказваў сваё стаўленне да прапановы кіраўніка Ордэна вызваліць вязняў, узя тых у палон 10 кастрычніка, пад слова гонару (з га рантыяй вяртання), узамен чаго Генрых фон Плаўэн абяцаў зрабіць тое самае ў дачыненні да польскіх ваен напалонных, раней захопленых войскам Ордэна. Манарх адказваў, што незалежна ад просьбаў вялікага магістра ён, кіруючыся высакародным хрысціянскім звычаем, які павінен захоўвацца і пад час вайны, вызваліў пад слова гонару ўсіх ваеннапалонных як з гэтай бітвы, так і даўней узятых, вызначыўшы ім пэўны (у лісце не канкрэтызаваны) дзень вяртання з выкупам. Потым кароль вылучаў шэраг абвінавачанняў на адрас крыжацкага боку, адзначаючы, што прадстаўнікі апошняга не толькі не захоўваюць ваеннага звычаю, які прадпісвае адпускаць палонных пад слова гонару, але і наадварот, забіваюць, катуюць ды абражаюць вязняў. Ён патрабаваў, каб такія дзеянні былі спынены. Напрыканцы манарх адказваў на яшчэ адну прапанову, вылучаную Генрыхам фон Плаўэнам. Так, тэўтонскі ўраднік прапаноўваў абмяняць харунжага познаньскага Яраслава з Іўна, які трапіў у палон да тэўтонцаў у баі непадалёк ад Члухава („circa Slochow”)[46], на паланёнага ў ходзе Карановіцкай бітвы войта Новай Маркі Міхаэля Кюхмайстара. Уладыслаў Ягайла заяўляў, што гэта немагчыма, бо Яраслаў за гэты час быў цалкам вызвалены тым, хто ў памянёным баі ўзяў яго ў палон (манарх не ўдакладняў, на якіх умовах), а таму ён больш не звязаны словам і не нясе на сабе ніякіх іншых абавязацельстваў, так ці інакш звязаных з палонам[47].

Тут варта крыху спыніцца на апошнім пытанні, закранутым у гэтым лісце. Познаньскі харунжы і всхоў скі  староста Яраслаў з Іўна быў у той час слыннай фігурай. Пачынаючы з 1406 г. ён быў каралеўскім дыпламатам. У нейкі перыяд да 1409 г. ён падарожнічаў па Заходняй Еўропе і пры гэтым, відаць, удзельнічаў сярод іншага ў баях з маўрамі ў Іспаніі. Непасрэдна пасля 9 верасня 1409 г. ён па загадзе Уладыслава Ягайлы выправіўся ў дыпламатычную місію, у ходзе якой праз Меклембургію, Вестфалію, Клеве, Гельдрыю, Галандыю, Брабант, Курпфальц, Бургундыю і Францыю дабраўся да Англіі. Па дарозе на дварах нямецкіх князёў, караля рымскага Рупрэхта Вітэльсбаха (Гейдэльберг), а таксама каралёў Францыі і Англіі адстойваў пазіцыю польскага боку ў яго канфлікце з Тэўтонскім ордэнам[48]. У Польшчу вярнуўся, мабыць, увесну 1410 г. Длугаш пісаў, што Яраслаў апынуўся ў войску на чале з ваяводам калішскім і старастам накельскім Мацеем з Вансошы, якое 13 ліпеня 1410 г. выступіла на Памор’е. Яно было, аднак, разбіта ў неназваным храністам месцы аддзеламі войта Міхаэля Кюхмайстара, а сам Яраслаў тады трапіў у палон. Пры гэтым кракаўскі канонік падкрэсліваў, што ў другой палове ліпеня ў лагеры арміі саюзнікаў, якая аблажыла Мальбарк, гэтую паразу не ўдалося замаўчаць акурат па прычыне знікнення рыцара Яраслава[49]. Як вы нікае з вышэйпрыведзенага каралеўскага ліста ад 25 кастрычніка, памянёная бітва адбылася недзе не падалёк ад Члухава[50]. Гэтую падзею згадваў і ордэнскі храніст афіцыял памезанскі Ян фон Рэдэн. Так, апіс ваючы паразу крыжацкіх войскаў пры Каранове, ён ад значаў, што войт Новай Маркі быў адважным ча лавекам, паколькі даўней („vor”) нанёс Каралеўству Поль скаму шэраг страт і ўзяў у палон слыннага рыцара пана Яраслава, „які Ордэн у краях нямецкіх на дварах гаспадароў абвінавачваў”[51]. Відавочна, тут мелася на ўвазе дыпламатычная місія харунжага познаньскага, якую ён ажыццяўляў у канцы 1409 — пачатку 1410 г. Невядома, пры якіх абставінах рыцар Яраслаў быў вызвалены з палону, але, як вынікае з каралеўскага ліста ад 25 кастрычніка, гэта адбылося незадоўга да моманту яго напісання і, мабыць, не абышлося без асабістага ўмяшання манарха. Важнасць Яраслава ў якасці ваеннапалоннага падкрэслівае той факт, што Ордэн хацеў абмяняць яго на галоўнакамандуючага тэўтонскімі войскамі ў бітве пры Каранове, войта Новай Маркі (і пазнейшага вялікага магістра) Міхаэля Кюхмайстара. Па згаданых вышэй прычынах гэта аказалася немагчымым, а ордэнскі саноўнік атрымаў свабоду, мабыць, толькі неўзабаве пасля падпісання Торуньскага міру (пасля 1 лютага 1411 г.)[52].

Як сведчыць вышэйпрыведзены прыклад Яраслава з Іўна, некаторыя палонныя маглі быць абменены менш афіцыйным шляхам, але напэўна ж не задарма. Цікавыя звесткі наконт гэтага ўтрымліваюцца ў напісаным 21 снеж ня 1410 г. у Накле лісце, у якім тамтэйшы староста — ваявода калішскі Мацей з Вансошы — вы кладаў вялікаму магістру Генрыху фон Плаўэну ўмо вы, на якіх ён быў згодны вызваліць аднаго з ка ра новіцкіх ваеннапалонных — ордэнскага падданага Каспара, відаць з Нежыховіц[53]. Ягоную свабоду польскі ўраднік ацэньваў у 40 грыўняў. З гэтай сумы палонны за 30 грыўняў павінен быў выкупіць нейкі ліст (даўгавы?) якогась Багумілака (відаць, Мацеевага сваяка) у дэбжненскага мяшчаніна Пашака, землеўладальніка з Бжэзьна[54], тады як астатнія 10 грыўняў мусіў прывезці старосту. Мацей з Вансошы зазначаў, што тэрмін дзеяння зробленай ім узаемавыгаднай прапановы абмежаваны і што наогул ён ідзе на гэта толькі па просьбе вялікага магістра[55]. З прыведзенага тут пераказу вынікае, што польскі ўраднік выкарыстаў факт утрымання ваеннапалоннага для выплаты ранейшых даўгоў свайго сваяка перад падданымі Ордэна. Тым не менш, адзін момант у гэтым лісце выглядае досыць дзіўна. Так, на пачатку Мацей прыгадвае, што памянёнага Каспара ён узяў у палон пад час Карановіцкай бітвы. Але іншыя крыніцы не паведамляюць пра тое, што ён браў удзел у гэтай бітве. Ян Длугаш пайменна пералічыў каля 40 польскіх ры цараў, якія ўдзельнічалі ў гэтым сутыкненні, але ся род іх няма ніякага Мацея з Вансошы[56]. З іншага боку, досыць непраўдападобна (дый гэта супярэчыць тэк сту прыведзенага ліста), што староста накельскі мог атрымаць гэтага вязня ў падарунак ад кагосьці іншага. У дадатак да ўсяго варта заўважыць, што з тэксту ліста не вынікае, што Мацей адразу пасля бітвы адпусціў свайго палоннага пад слова гонару, а гэты факт уваходзіць у супярэчнасць з вядомымі з іншых крыніц паводзінамі караля, які рабіў гэта масава. Магчыма, аднак, што гэта датычылася толькі палонных з ліку наёмнікаў або гасцей Ордэна, якія заставаліся ў распараджэнні манарха, а ў астатнім польскія рыцары захоўвалі свабоду ў дачыненні да ўласнаручна захопленых ваеннапалонных.

Апрача разабраных вышэй нешматлікіх сведчанняў, якія дайшлі да нас, у цэлым няма ніякай дакументальнай асновы для таго, каб больш дэталёва паказаць працэс вызвалення палякамі ваеннапалонных Ордэна, захопленых у бітве пры Каранове. Цікава, што гэтае пытанне не было вычарпальна ўрэгулявана і ў дакументах Торуньскага міру. У так званым аблігацыйным лісце ад 31 студзеня 1411 г. вялікі магістр Генрых фон Плаўэн абавязаўся ад імя Тэўтонскага ордэна выплаціць польскаму каралю 100 000 коп пражскіх грошаў (чатырма роўнымі долямі: 8 сакавіка, 24 чэрвеня, 11 лістапада 1411 г. і 2 лютага 1412 г.) у якасці зборнага выкупу за вызваленне ўсіх палонных[57]. Але ў астатнім гэты дакумент утрымлівае толькі агульныя фармулёўкі. Перш за ўсё, у ім не вызначаецца ніякага канкрэтнага тэрміну вызвалення палонных. Адсутнічаюць і якія-небудзь гарантыі для крыжацкага боку на выпадак парушэння Уладыславам Ягайлам сваіх абавязацельстваў. Палякі тым часам так і не выдалі ніводнага акта, прысвечанага гэтаму пытанню[58]. З пазнейшых крыніц вынікае, што вялікі магістр перад уручэннем аблігацыйнага ліста выказваў занепакоенасць наконт таго, што кароль можа не выканаць свайго абяцання аб вызваленні палонных. У сувязі з гэтым маршалак Збігнеў з Бжэзя і дзесяць польскіх магнатаў павінны былі прынесці вусную прысягу аб тым, што вызваляць палонных, якія ўтрымліваліся непадалёк, на працягу васьмі дзён пасля выплаты першай долі выкупу (да 16 сакавіка), а рэшту вязняў, якія знаходзіліся ў аддаленых мясцовасцях, — на працягу 14 дзён (да 22 сакавіка)[59]. Паручальнікамі[60] аблігацыйнага ліста Ордэна ад 31 студзеня 1411 г. былі, у прыватнасці, узятыя ў палон пры Каранове Эркінгер фон Зайнсхайм і Конрад Трухсэс[61]. Невядома, аднак, ці ў гэты момант яны ўжо былі вызваленыя, ці гэта гарантавалася ім пасля выплаты першай часткі выкупу[62]. Няма затое ніякіх іншых звестак на конт спосабу і тэрмінаў вызвалення польскім бокам ін шых ваеннапалонных Карановіцкай бітвы. Зусім не аба вяз кова гэта павінна было адбывацца згодна з умовамі да гавораў, заключаных у самым канцы студзеня 1411 г., хоць, з іншага боку, у наступныя месяцы пасля падпісання Торуньскага міру ў крыніцах няма згадак аб тым, што ў палоне ў Польскім Каралеўстве і ВКЛ працягвае знаходзіцца нехта з рыцараў Ордэна або вядомых пайменна наёмнікаў ці гасцей, якія змагаліся ў вайне на яго баку. З іншых крыніц затое вядома, што ў канцы 1411 г. у палоне ў межах ВКЛ і Польшчы знаходзіліся прыкладна 600–900 ваеннапалонных Ордэна[63]. Відавочна, што гаворка тут ішла пра тых палонных, якія на далей утрымліваліся на тэрыторыі гэтых дзвюх дзяржаў. Гэта, аднак, яўна былі прадстаўнікі ніжэйшых сацыяльных слаёў, таму яны доўга і не вызваляліся. Прычынай такога становішча маглі быць і затрымкі з выплатай чарговых частак агаворанага выкупу з боку Ордэна. Апроч таго, у літаратуры ўжо звярталі ўвагу на тое, што агульная сума выкупу, прапанаванага вялікім магістрам у аблігацыйным лісце за 31 студзеня 1411 г. (100 000 коп пражскіх грошаў, ці каля 142 000 прускіх грыўняў), была яўна ніжэйшая за тыя сумы, якія палякі маглі выручыць у выпадку атрымання інды відуальнага выкупу за паасобных палонных[64]. Відаць, гэта таксама было адной з прычын пазнейшых уза емных непаразуменняў у гэтай справе (не зважаючы на добрую волю да выканання палажэнняў падпісанага Торуньскага міру)[65].

Падсумоўваючы нашы разважанні, трэба канстатаваць, што, хоць даследаванне самога ходу бітвы, якая адбылася пры Каранове 10 кастрычніка 1410 г., сутыкаецца з сур’ёзнымі цяжкасцямі з прычыны мізэрнасці захаваных крыніц, пэўныя другарадныя ас пекты гэтага канфлікту лягчэй паддаюцца аналізу. Да такіх аспектаў належыць, у прыватнасці, пытанне аб ваеннапалонных Ордэна. Тэўтонскае войска, якое змагалася ў гэтай бітве, складалася пераважна з іншаземных (нямецкіх і сілезскіх) наёмнікаў, а так сама з рыцараў, дваран і сваякоў Жыгімонта Люк сембургскага. У польскі палон трапілі не менш як 300 чалавек, з якіх 68 вядомыя пайменна. Як ад на душна паведамляюць крыніцы, кароль паставіўся да іх з вялікай далікатнасцю. Ён асабіста пастараўся пераканаць іх у слушнасці пазіцыі польскага боку, а праз некалькі дзён яны былі пералічаны і адпушчаны пад слова гонару пры ўмове вяртання з выкупам у пэўнае месца ў пэўны час. Усё гэта, відаць, адносілася толькі да іншаземных наёмнікаў і рыцараў-дваран Жыгімонта Люксембургскага, паколькі ўдзельнікі бітвы з ліку манахаў Тэўтонскага ордэна і яго падданых не былі адпушчаны (гэтыя апошнія, зрэшты, знаходзіліся, хутчэй за ўсё, у распараджэнні не караля, а тых польскіх рыцараў, якія ўзялі іх у палон).

Крыніцы не даюць яснай карціны таго, як, калі і на якіх умовах вызваляліся вязні, узятыя ў палон пасля Карановіцкай бітвы. Апрача патрабавання выкупу, у асобных выпадках палякі спрабавалі таксама ажыццяўляць абмен на сваіх рыцараў, раней узятых у палон войскам Ордэна (перш за ўсё ў верасні 1410 г.). Вынікі такіх спроб дакладна невядомыя. Статус паасобных палонных таксама прыносіў немалыя клопаты крыжацкім уладам. Так, у выпадку наёмнікаў ім даводзілася траціць грошы на кампенсацыі, аплату дарогі да месца прынясення выкупу, а часам і на сам выкуп (але пры адначасовай адмове ад выплаты жалавання за час знаходжання ў няволі), тады як да рыцараў-дваран Жыгімонта Люксембургскага было іншае стаўленне: іх кваліфікавалі як гасцей-добраахвотнікаў і не хацелі выдзяляць ім грошы на выкуп. Гэта вяло да шматлікіх непаразуменняў і — з пункту гледжання ўладаў Ордэна — да неабгрунтаваных патрабаванняў з боку рыцараў. Уяўляецца найбольш праўдападобным, што пераважная большасць ваеннапалонных Ордэна, захопленых пад час бітвы пры Каранове (хоць, пэўна, і не ўсе), атрымалі свабоду на працягу некалькіх месяцаў пасля падпісання Торуньскага міру (г. зн. пасля 1 лютага 1411 г.).

Пераклад Сяргея Петрыкевіча


[1] У ліку ранейшых артыкулаў пра Карановіцкую бітву гл.: Kujot S. Wojna // Roczniki Towarzystwa Naukowego w Toruniu. 1910. № 17. S. 265–267; Kutowski E. Zur Geschichte der Soldner in den Heeren des Deutschordensstaates in Preussen bis zum ersten Thorner Frieden // Oberlandische Geschichtsblatter. 1912. № 14. S. 486–489; Spieralski Z. Bitwa pod Koronowem 10 X 1410 // Bitwa pod Koronowem 10 X 1410 / Red. Tomczak A. Warszawa, 1961. S. 47–67; Kwiatkowski K. Kontrakcja militarna Zakonu. Napływ kontyngentow pomocniczych i zaciężnych z obszarow Rzeszy // Joźwiak S., Kwiatkowski K., Szweda A., Szybkowski S. Wojna Polski i Litwy z zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. Malbork, 2010. S. 572 — 615. У сваю чаргу, крокам назад у вывучэнні бітвы пры Каранове (асабліва з увагі на крайне няпоўнае выкарыстанне крыніц) з’яўляецца апошняя праца на гэтую тэму аўтарства П. Дэрдэя: Derdej P. Koronowo 1410. Warszawa, 2004.
[2] Joannis Dlugossii Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae // Ed. Plezia M. Lib. 10–11. Varsaviae, 1997 (далей — Długosz). S. 99–115, 152–156.
[3] Гл. найноўшыя разважанні К. Квяткоўскага пра ход і месца гэтай бітвы: Kwiatkowski K. Op. cit.
[4] На думку З. Спяральскага, узначальванае Міхаэлем Кюх-майстарам войска, якое змагалася пад Карановам, налічвала 3500 чалавек, гл.: Spieralski Z. Op. cit. S. 61. У сваю чаргу, С. М. Кучыньскі ацэньваў яго ў менш як 4000 чалавек, гл.: Kuczyński S. M. Wielka Wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409–1411 / Wyd. 4. Warszawa, 1980. S. 502–503.
[5] Пра вырашальную перавагу войскаў Ордэна неаднаразова згадваў яшчэ Длугаш. У іншым месцы храніст, яўна перабольшваючы, паведаміў, што ў гэтай бітве з боку тэўтонцаў загінула 8000 чалавек.
[6] Długosz. S. 155–156.
[7] „…Und die von Thorun synt also gestern von Leslaw von im [караля. — С. Ю.] gescheyden, do sie bie im gewest synd bittende umb rettunge; das her czu in gesprachen hat, das sie sich sulden enthalden als bederwe luthe; hilft im got, das her den streyt gewynnet, her welde sie wol von uns macht entseczen, worlust her aber den streyt, so sullen sie thun, wie sie mogen”. Цыт. паводле: Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz, Berlin-Dahlem, XX. Hauptabteilung, Ordensbriefarchiv (далей — OBA), № 1355.
[8] Długosz. S. 153, 156. Узяцце Конрада Німпча ў палон знайшло адлюстраванне і ў некалькіх дакументах прускага паходжання — пра гэта будзе ісці гаворка ў наступнай частцы гэтага артыкула.
[9] Długosz. S. 154.
[10] Długosz. S. 155.
[11] Назва вар’іруецца ў розных копіях працы кракаўскага каноніка.
[12] Długosz. S. 156.
[13] „Anno eodem breui interuallo, iterum Poloni cum Cruciferis circa claustrum Corunow bellum fecerunt et Cruciferos vicerunt et 300 notabiles captiuos ad regem in Wladislauiam adduxerunt”. Цыт. паводле: Rocznik świętokrzyski do r. 1490 / Wyd. Bielowski A. // Monumenta Poloniae Historica / Wyd. Małecki A., Kętrzyński W., Liske K. T. 3. Lwow, 1878. S. 84.
[14] Kutowski E. Op. cit. S. 487.
[15] Аўтар, памылкова інтэрпрэтуючы звесткі крыніцы, з аднаго боку заявіў, што сярод палонных не магло быць „300 знакамітых рыцараў”, паколькі такіх ва ўсім Кюхмайстаравым войску было толькі крыху больш, з другога ж — прыняў па ўмаўчанні, што гэтая агульная колькасць ваеннапалонных адпавядае рэчаіснасці, уключыўшы ў яе рыцараў, збраяносцаў, слуг і г. д. Гл.: Spieralski Z. Op. cit. S. 66–67.
[16] OBA, № 1375; Das Soldbuch des Deutschen Ordens 1410/1411. Die Abrechnungen für die Soldtruppen / Bearb. und ediert v. Ekdahl S. Teil I. Köln-Wien, 1988 (далей — Soldbuch). S. 97–98, 102, а таксама Anhang. № 23. S. 177; № 24. S. 184–187, 196–199; Kodeks dyplomatyczny Wielkopolski / Wyd. i oprac. Gąsiorowski A. i Walczak R. T. VII. Warszawa — Poznań, 1985. № 670; Biskup M. Z badań nad „Wielką Wojną” z zakonem krzyżackim // Kwartalnik Historyczny. 1959. № 66. Z. 3. Dodatek, № 7. S. 702–705, 709; Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz, Berlin-Dahlem, XX. Hauptabteilung, Ordensfolianten (далей — OF). № 13. S. 553–554; Soldbuch. Anhang. № 24. S. 192, przyp. 16.
[17] С. Экдаль, які падрыхтаваў да друку гэтыя дакументы, устанавіў, што яны былі створаны пасля 15 ліпеня 1411 г., але перад 24 жніўня 1412 г. Гл.: Soldbuch. Anhang. № 24. S. 178, 189 (каментарый выдаўца).
[18] Напрыклад, Длугаш паведамляе, што з кола прыдворных венгерскага караля ў палон трапіў, у прыватнасці, Бальтазар з Глоўна (ці Слаўна): Długosz. S. 156. Такая постаць не фігуруе ні ў адной з вядомых крыніц, якія пайменна пералічваюць ваеннапалонных, узятых пры Каранове. На думку Э. Кутоўскага, кракаўскі канонік проста сказіў гучанне прозвішча гэтага чалавека: Kutowski E. Op. cit. S. 486. Цяжка, аднак, згадзіцца з меркаваннем гэтага даследчыка, паколькі ва ўсіх крыніцах, што дайшлі да нас, дзе карановіцкія ваеннапалонныя згадваюцца пайменна, няма нікога, хто меў бы нават такое імя.
[19] Пра цяжка параненых ваеннапалонных з-пад Каранова (якія, аднак, выжылі) згадваюць і памянёныя вышэй спісы кампенсацый, складзеныя ў ліпені 1411 — жніўні 1412 г.: „Item Lobens czwene gesellen worden gefangen und swerlich gewunth, 8 frankisch kroner” (Soldbuch. Anhang. № 24. S. 185).
[20] Długosz. S. 157. Ордэнскі храніст затое занатаваў, што палякі да ўзятага ў палон Міхаэля Кюхмайстара ставіліся сурова з прычыны таго, што ён быў чалавекам адважным, прычыніў каралеўству шмат шкоды, а раней узяў у палон рыцара Яраслава [з Іўна] — гл.: Johann’s von Posilge, officialis von Pomesanien. Chronik des Landes Preussen / Hrsg. v. Strehlke E. // Scriptores rerum Prussicarum / hrsg. v. Hirsch T., Töppen M., Strehlke E. Bd. III. Leipzig, 1866 (далей — Posilge). S. 323. Існуюць, аднак, дакументальныя сведчанні таго, што войт ноймаркскі быў не адзіным нявольнікам, якога манарх адразу пасля Карановіцкай бітвы не выпусціў пад слова гонару. Іншым быў рыцар Генрых Гарфуст, які ў Грунвальдскай бітве выступаў у якасці слугі комтура торуньскага і трапіў у палон, адкуль пры няясных абставінах, але досыць хутка быў выкуплены. Потым ён апынуўся ў войску Міхаэля Кюхмайстара і зноў, цяпер ужо разам з войтам ноймаркскім, трапіў у палон пад Карановам. Фрагмент з ліста вялікага магістра Паўла фон Русдорфа да архібіскупа калонскага за 20 лютага 1438 г. („und darnach in der Nuwenmarke mit her Michel Kochmeister, unserm vorfar, der uff die czeit voith in der Nuwenmarke was, wart her [Генрых. — С. Ю.] aber gefangen und wart ouch mit em los…” — OF. № 13. S. 553–554) дазваляе меркаваць, што рыцар Генрых разам з крыжацкім войтам таксама апынуўся ў Хэнціне і разам з ім жа быў пазней вызвалены. Уся яго гісторыя стала вядома дзякуючы таму, што праз доўгі час ён, а пасля яго смерці ягоная жонка дамагаліся ад уладаў Тэўтонскага ордэна кампенсацыі за абодва праведзеныя ў няволі тэрміны, у чым тэўтонцы паслядоўна адмаўлялі, настойваючы на тым, што ўсё належнае ўжо было яму выплачана. Больш падрабязна пра гэты эпізод апавядае С. Экдаль: Soldbuch. Anhang. № 24. S. 192, przyp. 16 (каментарый выдаўца).
[21] Длугаш сярод загінулых з боку Ордэна вылучыў знатнага маладзёна Ульрыха Эркінгера, відаць нейкага сваяка Конрада, які нібыта паходзіў з такой багатай сям’і, што калі б выжыў, то за яго можна было б атрымаць 60 000 фларэнаў выкупу (г. зн. у пераліку 30 000 грыўняў). Ён быў пахаваны ў асобнай дамавіне ў Карановіцкім кляштары: Długosz. S. 156. У кантэксце вядомых з іншых крыніц канкрэтных сум, якія выплачваліся тады за вызваленне з палону, інфармацыя Длугаша выглядае значным перабольшаннем.
[22] „…und sy habin etlich gevangen van den Polan mit in gebracht, dy sy gevangen, e das sy gevangen wurden…” — цыт. паводле: OBA. № 1375. Пра такую звышдалікатнасць Длугаш не згадваў. Храніст пісаў толькі пра абмен ваеннапалоннымі пад час узгодненага другога перапынку ў ходзе бітвы: Długosz. S. 154.
[23] „…sunder also vil sagen sy wol, das sy ny keynen herren sich groslicher habin gehort irbyten tzu gerechtykeit, wen den konyng, wen her spricht, wer irneyn herre, der sichs annemen welde; her welde tun, als das her von rechte tun sulde. Hir ummb so gebin im vele rittere und knechte gerecht, als ich von in gehort habe”. Цыт. паводле: OBA. № 1375.
[24] Як дзейнічаў гэты механізм, прыкладна вядома з гісторыі аднаго з найважнейшых камандзіраў крыжацкіх наёмнікаў, які трапіў у польскі палон пад Грунвальдам, — Мікалая фон Катэвіца (у чэрвені 1410 г. ён прывёў у Прусію 150 вершнікаў і шматлікіх арбалетчыкаў). Пасля вызвалення каралём пад слова гонару ён павінен быў з’явіцца ў Кракаве 29 верасня. Там яго свабода была ацэнена ў 200 коп чэшскіх грошаў (ці 250 грыўняў), два даспехі і чатыры арбалеты, пра што вядома з яго ліста да Генрыха фон Плаўэна, напісанага ў Кракаве прыкладна ў кастрычніку 1410 г. Гл.: Ekdahl S. Kilka uwag o księdze żołdu Zakonu Krzyżackiego z okresu „Wielkiej Wojny” (1410—1411) // Zapiski Historyczne. 1968. № 33. Z. 3. S. 126–127, 129 (разам з публікацыяй крыніцы). Паведамляючы пра гэта выконваючаму абавязкі вялікага магістра, Катэвіц, мабыць, разлічваў на тое, што крыжацкія ўлады заплацяць за яго гэты выкуп.
[25] Пра гэта гл.: Ekdahl S. Op. cit. S. 111–130.
[26] Як сцвярджае М. Біскуп, гэтая крыніца датуецца перыядам паміж 20 кастрычніка 1410 г. і 2 лютага 1411 г. — гл.: Buskup M. Op. cit. Dodatek, № 7. S. 701.
[27] Э. Кутоўскі пераказвае ліст, які збярогся ў рукапіснай копіі; даследчык датуе яго 24 траўня 1412 г. Гэты ліст вялікі магістр Генрых фон Плаўэн скіраваў да князя Пржэмка Апаўскага. Кіраўнік Тэўтонскага ордэна паведамляў у ім, у прыватнасці, што незадаволенасць наёмнікаў узнагароджаннем, атрыманым пасля службы, прымусіла яго пасля Карановіцкай бітвы пайсці на саступкі, якія заключаліся ў павышэнні ім жалавання, а ў выпадку іх паланення — прадастаўленні гарантый абмену на ўзятых у палон палякаў (гл. Kutowski E. Op. cit. S. 488, przyp. 1). На жаль, рукапісны збор, якім карыстаўся нямецкі даследчык, загінуў пад час апошняй вайны. Да нашых дзён зберагліся толькі кароткія пераказы ўключаных у яго лістоў і дакументаў. На іх падставе можна толькі скарэктаваць памылкова прыведзеную Э. Кутоўскім дату напісання гэтага ліста вялікага магістра — на самай справе гэта адбылося 27 верасня 1412 г. Гл.: Pelech M. Der verlorene Ordensfoliant 5 (früher Hochmeister-Registrant II) des Hist. Staatsarchivs Königsberg, mit Regesta (nach Rudolf Philippi und Erich Joachim) // Beiträge zur Geschichte des Deutschen Ordens / Hrsg. v. Arnold U. Bd. I. Marburg, 1986. № 102. S. 167. З іншага боку, вядома, што і сапраўды пасля Карановіцкай бітвы крыжацкія ўлады павысілі наёмнікам стаўку жалавання з 11 да 12 грыўняў на кап’ё ў месяц. Гл.: Ekdahl S. Op. cit. S. 119; Soldbuch. S. 25, 98 (заўвагі выдаўца).
[28] Пра асобу Яна Краткоўскага гл.: Bieniak J. Elita ziemi dobrzyńskiej w poźnym średniowieczu i jej majątki // Stolica i region. Włocławek i jego dzieje na tle przemian Kujaw i ziemi dobrzyńskiej / Red. Krut-Horonziak O., Kajzer L. Włocławek, 1995. S. 38; Sławiński T. Kretkowscy i ich dzieje od połowy XIV wieku. Włocławek — Warszawa, 2007. S. 40–42.
[29] Найноўшыя даследаванні сведчаць пра тое, што гаворка тут можа ісці пра дзвюх асоб: пра Яранда з Грабе (Брудзэва), тагачаснага харунжага інаўроцлаўскага, або пра брэcцкага стольніка Яранда з Малой Клобі, які на пачатку 1411 г. атрымаў прызначэнне на месца кашталяна ковальскага. Гл.: Szybkowski S. Postawy polskich i litewskich elit społecznych wobec konfliktu w trakcie wyprawy letniej i kampanii jesienno-zimowej // Joźwiak S., Kwiatkowski K., Szweda A., Szybkowski S. Wojna Polski i Litwy z zakonem krzyżackim. Malbork, 2010. S. 698. Значыць, калі б меўся на ўвазе апошні, то ўжо на пачатку 1411 г. ён мусіў быць вызвалены з палону.
[30] Biskup M. Op. cit. Dodatek № 7. S. 703–704.
[31] Наконт датавання гэтых крыніц гл. спасылку 17.
[32] Згодна з каэфіцыентам, прапанаваным С. Экдалем, 1 венгерскі фларэн быў роўны 0,5 грыўні (ці 12 скойцам), 1 французскае залатое экю адпавядала 14 скойцам, тады як англійскі нобіль быў роўны 26 скойцам і 4 пфенігам. Гл.: Ekdahl S. Einfuhrung // Soldbuch. S. 18.
[33] Soldbuch. Anhang, № 24. S. 186, 197–198.
[34] Пра гэта гл. ніжэй.
[35] OBA. № 1593, № 1628. Яшчэ ў лісце за 8 траўня 1419 г. магістр нямецкай галіны Тэўтонскага ордэна звяртаўся да вялікага магістра Міхаэля Кюхмайстара з просьбай задаволіць фінансавыя прэтэнзіі Эркінгера (мабыць, яшчэ з часоў вайны 1410–1411 г.), паколькі яго далейшае прыязнае стаўленне да Ордэна мае істотнае значэнне. Гл.: OBA. № 2959; Kutowski E. Op. cit. S. 506, przyp. 5.
[36] Biskup M. Op. cit. Dodatek № 7. S. 702. Пра Пятра Вангля вядома няшмат. Магчыма, акурат ён („Petrus Wangel de Brigow”) быў абменены ў ліку іншых прыдворных рыцараў Жыгімонта Люксембургскага ў 1397 г. Гл.: Engel P. Magyar Ország világi archontológiája 1301–1457. T. 1. Budapest, 1996. S. 421; Długosz. S. 271 (каментарый выдаўца).
[37] Што вынікае з другой версіі спіса.
[38] Soldbuch. Anhang, № 24. S. 184–185, 196.
[39] „Iten 30 goldin her Conrado Troksos czerunge sich czu gestellin”.
[40] Soldbuch. Anhang, № 24. S. 198.
[41] Soldbuch. Anhang, № 24. S. 185, 196.
[42] „Item her Heyncze Ol sustulit 315 m. off 21 spyse von her Heyncze Profins gesellen, dy nicht gefangen worden vor der Kronaw”. Гл.: Soldbuch. S. 102.
[43] „Her Heincze von Profin 262 m., dy im unser homeister gab von Nickel Pyskerdorf, in czu manen, als her Hincze gefangen wart, und Niclos Pyskerdorf darvonquam und henusreyth”. Гл.: Soldbuch. Anhang, № 24. S. 186–187, 199.
[44] С. Экдаль датаваў гэты дакумент канцом 1410 — пачаткам 1411 г. Гл.: Soldbuch. Anhang, № 23. S. 177 (каментарый выдаўца). Гэты даследчык, аднак, не ўзяў пад увагу той акалічнасці, якая вынікае з тэксту, што Профен, трапіўшы разам са сваімі людзьмі ў палон, пагадзіўся на ўтрыманне свайго квартальнага жалавання. Між тым гэтая акалічнасць дазваляе меркаваць, што пасля 10 кастрычніка мінула ўжо тры месяцы.
[45] OBA. № 1625; Soldbuch. Anhang, № 23. S. 177.
[46] Эдвард Рачыньскі, які рыхтаваў да друку гэты дакумент, расчытаў гэтую назву як „Slothow”. Гл.: Kodeks dyplomatyczny Litwy / Wyd. Raczyński E. Wrocław, 1845 (далей — KDL). № 6. S. 118. Аднак у арыгінале, які дайшоў да нас, выразна відаць напісанне „Slochow”. Гл.: OBA. № 1383.
[47] OBA. № 1383; KDL. S. 117–118.
[48] Пра Яраслава з Іўна і яго тагачасную дыпламатычную дзейнасць гл.: Szweda A. Na polsko-krzyżackim pograniczu. Działalność starosty nakielskiego Jarosława z Iwna (1413–1423) // Roczniki Historyczne. 2003. № 69. S. 105–126; Idem, Szybkowski S. Aktywność dyplomatyczna stron konfliktu na dworach europejskich // Joźwiak S., Kwiatkowski K., Szweda A., Szybkowski S. Wojna Polski i Litwy z zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. S. 192.
[49] Długosz. S. 85.
[50] OBA. № 1383.
[51] Posilge. S. 323.
[52] Хоць дакладныя абставіны і дата яго вызвалення невядомыя, навукоўцы згодныя наконт таго, што гэта ад бы лося ў лютым — сакавіку 1411 г. Гл.: Nöbel W. Michael Küchmeister. Hochmeister des Deutschen Ordens 1414–1422. Marburg, 1969 (Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens. Bd. 5). S. 33, 43; Kwiatkowski K. Op. cit.
[53] У крыніцы ён завецца „Caspar dictus Szenefelt”, што дае падставы лічыць месцам яго пражывання мясцовасць Шон фельд (Нежыховіцы, за 3 км на паўднёвы захад ад Хойніц). Аднак гэтага нельга сцвярджаць з усёй пэўнасцю, паколькі словы „званы Шэнефельт” маглі з роўным поспехам азначаць і нейкую яго мянушку. З іншага боку, фігураванне ў гэтай крыніцы Пашака „de Brzesna” (Бжэзьна Члухаўскае на захад ад Нежыховіц) гаворыць на карысць інтэрпрэтацыі, звязанай з паходжаннем памянёнага Каспара.
[54] У іншых крыніцах не фігуруе.
[55] „Scire velitis, quia Casparem dictum Szenefelt incaptivavimus dum conflictum ante Corunow habuimus in invicem, quem eciam taxavimus super quadraginta marcas tali condicione, quod literam a Pascone herede de Brzezna concive in Fredelant in triginta marcis exbrigare deberet Bogumilconis et decem marcas secum aportare, ut eum a captivitate dimittemus. Hec facere habet inprotracte, hanc enim taxacionem sic parvam fecimus causa vestri”. Гл.: OBA. № 1424; KDW VII. № 670.
[56] Długosz. S. 157–158.
[57] Pelech M. Der Verpflichtungsbrief des Hochmeisters Heinrich von Plauen bezüglich der Bezahlung von 100 000 Schok böhmischer Groschen an den König von Polen vom 31. Januar 1411 // Preußenland. 1979. № 17. S. 55–58, № 4, а таксама Anhang. S. 59–63, № 1–3.
[58] Мірны дагавор таксама не вызначаў прынцыпаў і тэрмінаў вызвалення ваеннапалонных. У ім толькі агаворвалася, што ўсе неўрэгуляваныя дагэтуль фінансавыя абавязацельствы, якія датычаць выкупу за тых ці іншых палонных, падлягаюць скасаванню. Шырэй пра гэта гл.: Pelech M. W sprawie okupu za jeńcow krzyżackich z wielkiej wojny (1409–1411). Część I // Zapiski Historyczne. 1987. № 52. Z. 1. S. 134; Szweda A. Traktat pokojowy // Joźwiak S., Kwiatkowski K., Szweda A., Szybkowski S. Wojna polski i Litwy z zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. S. 712–716.
[59] Pelech M. Der Verpflichtungsbrief. S. 57, а таксама Anhang. № 1. S. 59–62; Idem. W sprawie. S. 135.
[60] Кожны паручальнік з групы „князёў, графаў і шляхты” быў абавязаны выслаць у Кракаў двух райцаў (кожны з чатырма коньмі), у сваю чаргу паручальнікі з асяроддзя „рыцараў, збраяносцаў і мяшчан” павінны былі з’явіцца туды асабіста, кожны таксама з чатырма коньмі. Выезд у Кракаў павінен быў адбыцца не пазней як праз 9 тыдняў пасля інфармавання паручальнікаў пра адмову Ордэна плаціць выкуп; паручальнікі павінны былі заставацца ў сталіцы Польшчы аж да моманту выплаты Ордэнам належных сумаў. Гл. Pelech M. Die Verpflichtungsbrief. Anhang. № 1. S. 59–62; Idem. W sprawie. S. 133.
[61] Pelech M. Die Verpflichtungsbrief. Anhang. № 1–3. S. 59–63.
[62] М. Пелех па-ранейшаму лічыў іх ваеннапалоннымі. Гл.: Pelech M. W sprawie. S. 136. Тым не менш, гэта не з’яўляецца відавочным.
[63] Гэтыя звесткі ўтрымліваюцца ў лістах Жыгімонта Люксембург скага за 30 студзеня і ордэнскага пракуратара пры папскай курыі ў Рыме Пятра з Арнеты за 18 лютага 1412 г. Гл.: Die Berichte der Generalprokuratoren des Deutschen Ordens an der Kurie / Bearb. v. Koeppen H. Bd. II. Göttingen, 1960. № 68. S. 138; Pelech M. W sprawie. S. 137.
[64] Pelech M. W sprawie. S. 137.
[65] Наконт супярэчнасцяў паміж Ордэнам і Польшчай (у тым ліку ў справе вызвалення ваеннапалонных) у 1411 г. гл.: Szwe da A. Po Wielkiej Wojnie. Zjazdy polsko-krzyżackie w 1411 roku // Kancelaria wielkich mistrzow i polska kancelaria krole wska w XV wieku / Red. Trupinda J. Malbork, 2006. S. 267 i наст.

Наверх

Генадзь Сагановіч. Танэнберг / Грунвальд / Дуброўна 1410: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі.

18 снежня, 2010 |


У гістарычным міфе прэзентуецца
сучаснасць, прыбраная ў адзенне мінулага.
Францішак Граўс

У сучаснай гуманістыцы прынята лічыць, што гісторыкі як аўтары гістарычнага наратыву „вынаходзяць” традыцыі, на якіх і паўстаюць калектыўныя ідэнтычнасці / нацыянальныя супольнасці. Вось жа пра фармаванне ідэнтычнасці беларускага грамадства і таго, што яно лічыць „сваім” мінулым, нямала можа паведаць  высвятленне пытанняў, як паўставаў і якія функцыі выконвае цяперашні міф Грунвальда ў Беларусі.

Акурат сто гадоў таму, адзначаючы 500-годдзе бітвы пад Грунвальдам[1], „Наша Ніва” змясціла толькі фрагмент „Хронікі Быхаўца” з яе вобразным апісаннем, да якога рэдактарам у якасці каментара быў дададзены адзін-адзіны сказ: „Пасьля Грунвальдзкай бітвы <…> немцы страцілі сваю сілу”[2]. І ў першым сінтэтычным выкладзе гісторыі Беларусі, напісаным беларусам для беларусаў і вы дадзеным у год згаданага юбілею, пра Грунвальд адзначалася толькі тое, што вялікі князь Вітаўт у той бітве „сілу крыжацкую… зусім зламаў”[3]. Такая стрыманасць ацэнак не можа не ўражваць, калі ўлічваць, што акурат тады пафаснае святкаванне юбілею гістарычнай перамогі і ў Расіі, і асабліва ў Польшчы суправаджалася эмацыйнай панславісцкай рыторыкай, у святле якой Грунвальд падаваўся трыумфам абарончай вайны славян супраць нямецкага Drang nach Osten.

„Нямецкая пагроза” стала галоўнай тэмай панславісцкай публіцыстыкі ў другой палове ХІХ ст., пасля аб’яднання Нямеччыны канцлерам Бісмаркам. З асаблівым драматызмам да барацьбы супраць нямецкай небяспекі заклікала нацыянальная інтэлігенцыя ў падзеленай Польшчы, паколькі антыпольская палітыка прускіх уладаў абвастрала польска-нямецкі антаганізм. І калі Бісмарк, якога лічылі барацьбітом з польскім нацыяналізмам, праводзіў паралелі паміж сваёй палітыкай і тым, што рабіў Тэўтонскі ордэн[4], то дзякуючы творам гісторыка Караля Шайнохі, пісьменнікаў Юзафа Ігнацыя Кра шэўскага, Генрыка Сянкевіча, а таксама слыннай кар ціне Яна Матэйкі славутая перамога у 1410 г. ста ла пастаянным фактарам свядомасці палякаў. У той сі ту ацыі Грунвальд сімвалізаваў для іх не проста перамогу над Ордэнам, за якім праглядалася пруская дзяржава Бісмарка, а спыненне германізацыі палякаў, надзеі на адра джэн не польскай дзяржаўнасці. Пад Грунвальдам Поль шча, якая ўвасабляла ўсё славянства, сутыкнулася „не толь кі з крыжакамі, але з Еўропай”[5], — пісалі гісторыкі-панславісты, узвялічваючы перамогу над немцамі і абгрунтоўваючы першую ролю Польшчы ў аб’яднанні славян.

Манапалізацыя славы пераможцаў Тэўтонскага ордэна палякамі выклікала жывыя пярэчанні гісторыкаў-славянафілаў Расіі, дзе працэс негатыўнай стэрэа тыпізацыі немцаў праходзіў таксама актыўна. Яшчэ ў класічным творы расійскага панславізму „Россия и Европа” (1871) Мікалая Данілеўскага агрэсія прызнавалася натуральнай рысай „нацыянальнага характару” германа-раманскіх народаў. Як згаданы аўтар, так і ін шыя познія расійскія славянафілы — Іван Аксакаў, Канстанцін Лявонцьеў, Уладзімір Ламанскі, Аляксандр Кірэеў — прадказвалі будучую барацьбу Расіі з Нямеччынай і лічылі задачай Пецярбурга вызваленне паўднёвых славян з уключэннем апошніх у межы расійскай дзяржавы[6]. У сувязі з юбілеем славутай бітвы выйшаў шэраг прысвечаных ёй публікацый расійскіх гісторыкаў, якія таксама паказвалі падзею як сімвал славянскага адзінства, як трыумф „великой идеи борьбы против вековых врагов и притеснителей славянства”[7] — немцаў, але галоўная роля ў ёй прыпісвалася Расіі. Невыпадкова і першы асобны нарыс пра бітву, выдадзены ў Вільні да 500-гадовага юбілею, наскрозь панславісцкі, пісаўся ў супрацьвагу польскай легендзе Грунвальда, — для сцвярджэння першачарговых заслуг „русских” палкоў наогул і „западно-русских” у прыватнасці[8]. Яго аўтар Дзмітры Даўгяла паказаў узаемаадносіны ВКЛ і Польскай Кароны з Ордэнам у выглядзе пастаяннага нарастання канфрантацыі славянскага свету з немцамі, якая і прывяла ў 1410 г. да развязкі[9].

Тым больш паказальна, што і ў „Нашай Ніве”, і ў нарысе В. Ластоўскага бітва не была ўпісана ў „общеславянское дело”. І гэта, думаю, не выпадковасць. Бо і пазней, у нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, сфармаванай у 1920-я г., бітва пад Грунвальдам заставалася зусім маргінальнай падзеяй. Так, Усевалад Ігнатоўскі назваў перамогу „пад Танэнбергам, ці Грунвальдам” толькі „відным пераломам у беспарыўным змаганні” ВКЛ з Ордэнам[10]. Тагачасны найбольшы аўтарытэт айчыннай гістарыяграфіі Мітрафан Доўнар-Запольскі ў рукапісе свайго падручніка палічыў дастатковым сказаць, што ў выніку разгрому Ордэна Вітаўтам і Ягайлам „пры Грунвальдзе, або Танэнбергу” той неўзабаве распаўся[11]. Як выглядае, беларускім гісторыкам першай нацыянальнай школы Грунвальд не ўяўляўся нечым большым, чым проста важная, можа нават вырашальная падзея ў агульным кантэксце войнаў з Ордэнам, але небяспека з боку апошняга ніяк не дараўноўвалася да тых пагрозаў, што сыходзілі ад Масквы[12]. Больш за тое, ужо тады беларускі вучоны адзначаў эканамічную зацікаўленасць самой Польшчы і ВКЛ у вайне супраць Ордэна[13]. Адметна, што ў міжваеннай Беларусі падобным чынам трактавалі падзею і гісторыкі марксісцкай арыентацыі. Так, першы беларускі гісторык-марксіст Васіль Шчарбакоў у абагуль няльным нарысе зазначыў толькі, што пад Грунвальдам „супольнымі сіламі Літоўска-Беларускай дзяржавы з Польшчай рыцарам… было нанесена жорсткае паражэнне”, пасля чаго Ордэн хутка спыніў існаванне[14].

Зрэшты, такі падыход адпавядаў і тагачасным устаноўкам Масквы. Бальшавікі як пралетарскія інтэрнацыяналісты лічылі ідэю яднання славян рэакцыйнай, і пасля ўсталявання савецкай улады яна была надоўга забытая. Зразумела, не падыходзіла ім і ідэя адвечнай нямецка-славянскай варожасці. Галоўны пралетарскі гісторык Міхаіл Пакроўскі называў раздзьмуты панславістамі тэзіс пра пастаянную агрэсію Нямецкага ордэна „рытуальнай легендай”. Аднак у канцы 1930-х г., пасля ўсталявання культу асобы Сталіна, калі крам лёўскім стратэгам спатрэбілася перайсці ад інтэрнацыяналізму да вялікарасійскага патрыятызму, школа М. Па кроў скага была разгромленая, а савецкая гістарыяграфія ператваралася ў цэнтралізаваную, жорстка кіраваную сістэму, падпарадкаваную ідэалагічным устаноўкам кіроўнай партыі. З таго часу і да канца існавання СССР славяна-нямецкія адносіны ў Мінску можна было трактаваць толькі па канонах, ухваленых у Маскве. А цэнтр савецкай гістарычнай навукі к таму часу санкцыянаваў рэабілітацыю ідэі яднання славян.

Вяртанне да ідэалагем панславізму ў працах савецкіх гісторыкаў мела непасрэдную сувязь з падзеямі ў Нямеччыне. Пасля прыходу да ўлады Гітлера там набылі новае жыццё старыя нацыяналістычныя і расісцкія канцэпцыі, якімі апраўдваліся захопніцкія пла ны нацыстаў[15]. Гаварылася пра патрэбу новага Drang nach Osten, агістарыч най расавай ідэалогіяй абгрун тоў-валіся перавагі германцаў над славянамі, пры гэтым па лі тычна заанга жаваныя гіс торыкі (як, напрыклад, І. Галер, А. Бракман, Дз. Шэфер і інш.) імкнуліся па казаць „націск на Усход” як агуль нанацыянальны рух немцаў, а яго ўдзельнікаў — як герояў. У такім кантэксце бітва 1410 г. трактавалася як сутык ненне двух светаў. Хоць сам Гітлер не ідэалізаваў Ня мецкага ордэна і не захапляўся яго гісторыяй, фюрэр выказваўся пра неабходнасць узнаўлення „паходу на Усход” там, дзе яго калісь спынілі нямецкія рыцары, а ордэнская сімволіка выкарыстоўвалася ў нацысцкай прапагандзе і ўзброеных сілах (прыкладам, чорны крыж на белым фоне на танках і самалётах)[16].

Савецкія вучоныя адказвалі публікацыямі падобнага кшталту. Як пісаў Мікалай Грацыянскі, „брудным махінацыям” фашысцкіх гісторыкаў «мы павінны супрацьпаставіць ісцінную гісторыю „націску немцаў на ўсход”», часткай якога быў захоп Прыбалтыкі — „суцэль-ны разбой у грандыёзным маштабе”[17]. Нямецкі ордэн як праваднік палітыкі „націску на ўсход”, маўляў, займаўся захопніцкай дзейнасцю, пазбаўленай усялякай місіі хрысціянізацыі (хоць рыцарская дзяржава дзеля яе і была створана). У шырокае выкарыстанне ўвайшло абразлівае азначэнне ордэнскіх братоў — „псы-рыцары”[18], што быццам даў ім Карл Маркс, які ў „Храналагічных выпісках” крытычна выказваўся пра экспансію рыцараў на ўсход ды ўхвальна адзначаў іх разгром Аляксандрам Неўскім у 1242 г.[19].

У гістарычных прыкладах барацьбы з Нямецкім ордэнам крамлёўскае кіраўніцтва ўбачыла прапагандысцкі інструмент, карысны для мабілізацыі сілаў супраць нацыстаў. Характэрна, аднак, што як „павучальны гістарычны ўрок” для нямецкіх фашыстаў на старонках „Правды” найчасцей паўставала перамога Аляксандра Неўскага ў бітве на Чудскім возеры[20]. Красамоўным можна лічыць такі факт: яшчэ на самым пярэдадні ІІ сусветнай вайны аўтары і рэдактары „Малой Савецкай энцыклапедыі” былі раскрытыкаваныя за тое, што забыліся паказаць гераічную барацьбу „з нямецкімі псамі-рыцарамі”, не напісаўшы пра бітвы 1240 і 1242 г.[21], а вось „забыццё” непараўнальна большай бітвы 1410 г. ім у правіну не ставілася, хоць у названым выданні яна згадвалася зусім мімаходзь, некалькімі радкамі[22]. Не лічыўся Грунвальд яшчэ і прыкладам справядлівай барацьбы: такімі прызнаваліся „вайна 1242 г. супраць уварвання нямецкіх псоў-рыцараў”, і затым адразу — вайна 1611–1612 г. „супраць польскіх заваёўнікаў”[23]. Перамогу 1410 г. у Маскве толькі пачыналі інструментарызаваць, трактуючы яе як адзін з важных этапаў змагання, што на доўгі час паклаў „канец нямецкай агрэсіі ў Прыбалтыцы”, — як напамін тым, хто рыхтуе новы „Дранг нах Остэн”[24]. У той ідэалагічнай вайне з фашызмам Крэмль канчаткова рэабілітаваў ідэю ўсеславянскай еднасці. Адным з прапагандысцкіх узораў усхвалення перамог і 1242, і 1410 г. як прыкладу баявога адзінства славян, аб’яднаных вакол Расіі, стала брашура ваенных гісторыкаў М. Лапіна і А. Турчынскага[25], якая павінна была даказваць, што народы СССР непераможныя.

Але ўжо ў канцы лета 1939 г., адразу пасля заключэння савецка-нямецкага пакта аб ненападзе (23.08.1939), рыторыка Крамля ў адносінах да гітлераўскай Нямеччыны рэзка змянілася. Ад таго часу і да ліпеня 1941 г. не выйшла ніводнай савецкай публікацыі пра агрэсіўнасць немцаў. Савецкі Саюз мацаваў дружбу з Гітлерам, удзельнічаў у падзеле ІІ Рэчы Паспалітай, — пра якое ж „славянскае адзінства” можна было гаварыць.

Толькі ў дні вайны, калі гітлераўская армія ўжо займала савецкія гарады адзін за другім, ідэя славянскага адзінства зноў стала актуальнай. У савецкай прэсе зноў уваскрэсла тэма Грунвальда, аднак ён усё яшчэ згадваўся звычайна другім пасля Лядовага пабоішча, — як адзін з этапаў барацьбы[26]. Прапагандаваць яе мусіў створаны 5 снежня 1941 г. у Маскве Усеславянскі камітэт на чале з генерал-лейтэнантам Аляксандрам Гундаравым, які арганізоўваў спецыяльныя радыёперадачы і з 1942 г. выдаваў часопіс „Славяне”[27]. Адной з галоўных тэм названага перыёдыка і стала „векавая барацьба славянскіх народаў з нямецкай агрэсіяй”. У публікацыях пра гісторыю барацьбы з Ордэнам чырвонай ніткай праводзілася думка пра аб’яднанне славян як адзіны спосаб супрацьстаяння нямецкаму „Дранг нах Остэн”[28], што разумеўся як рэальная гістарычная з’ява, пачатак якой губляўся ў Сярэднявеччы, а пік быў дасягнуты ў форме гітлераўскага фашызму.

Праўда, у галоўнай газеце СССР асобная публікацыя пра Грунвальд з’явілася толькі 15 ліпеня 1943 г.[29], прычым гэта быў толькі пераказ інфармацыі аб прымеркаванай на той дзень прысязе польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, узятая з „Wolnej Polski” (№ 17 і 18), дзе бітва 1410 г. трактавалася як „паваротны пункт гісторыі” Польшчы. Праўдападобна, менавіта ініцыятыва польскіх жаўнераў стала тым прыкладам, які натхніў і савецкае кіраўніцтва на больш актыўнае выкарыстанне Грунвальда. У наступным годзе, у 534-ю гадавіну бітвы, у Маскве адбылося ўрачыстае паседжанне, праведзенае Усеславянскім камітэтам і Саюзам польскіх патрыётаў, пра які падрабязна паінфармавала ТАСС[30]. Лейтматывам усіх выступаў стала пераемнасць паміж сярэднявечнай падзеяй і вайной супраць фашыстаў. Старшыня Усеславянскага камітэта Аляксандр Гундараў, напрыклад, сцвярджаў, што пад Грунвальдам „армія славян… разам з літоўцамі нанесла сакрушальнае паражэнне нямецкім ордам, якія спрабавалі захапіць славянскія землі і заняволіць славянскія народы”, а Юстас Палецкіс, старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, правёў ясную паралель паміж Грунвальдам 1410 і Вільняй 1944 г.[31].

У цэлым на завяршальным этапе вайны ключавым пасланнем любога звароту да Грунвальда стала ідэя, што перамагчы нямецкіх імперыялістаў у адвечнай барацьбе можна толькі пры ўмове аб’яднання ўсіх славян на чале з Расіяй. Але і пасля перамогі выкарыстоўвалася тая ж рыторыка, а крамлёўскае кіраўніцтва сур’ёзна разглядала ідэю стварэння саюзу славянскіх дзяржаў. „Каб немцам не даць узняцца і распачаць новую вайну, патрэбен саюз славянскіх народаў”, — заяўляў Сталін у сакавіку 1945 г. на сустрэчы з Бенешам[32].

Менавіта ў такім кантэксце славутая бітва фігуравала і ў першых афіцыйных версіях беларускай гісторыі адразу пасля завяршэння вайны. Быццам на старонках згаданага часопіса „Славяне”, у іх гаварылася пра тое, што „Дранг нах Остэн” уяўляў з сябе „смяротную небяспеку і пагрозу для славянства”, якая насоўвалася з Захаду, а з Тэўтонскім ордэнам, называным „арганізацыяй разбойнікаў і гвалтаўнікоў”, атаесамлялася ўсё нямецкае, надзеленае прыроджанымі адмоўнымі якасцямі[33]. У той жа час бітве пад Грунвальдам па-ранейшаму яшчэ не прыпісвалася выключнага значэння. Напрыклад, у Ціхана Гарбунова[34] гістарычная перамога 1410 г. пададзена як гераічны прыклад паспяховай салідарнасці славян у барацьбе з захопнікамі, аднак — у адным шэрагу з барацьбой супраць мечаносцаў у ХІІІ ст., у якой і полацкі князь Уладзімір стаў „барацьбітом з нямецкімі захопнікамі”. Сутыкненне палачан з мечаносцамі тады выклікала больш увагі, яму прысвячаліся асобныя артыкулы гісторыкаў[35]. У агульна антынямецкім гіста рычным кантэксце бітве пад Грунвальдам надавалася інструментарнае значэнне. Напрыклад, яна магла служыць аргументам на карысць таго, што ў сэрцах славян даўно гарэла „асобая”, „свяшчэнная нянавiсць да разбойнiцкай Германii”[36]. Без узвелічэнняў, як адну са старонак барацьбы з захопнікамі, бітву 1410 г. часам прынагодна згадвалі і ў газетах[37].

Неўзабаве, аднак, адбылося чарговае карэктаванне канонаў савецкай гістарычнай палітыкі. Паколькі Маскве не ўдалося разгарнуць „новы славянскі рух” з-за расколу ў яго шэрагах (у прыватнасці — з прычыны асобнай па-зіцыі югаслаўскіх камуністаў), то ўжо ў канцы 1940-х г. ідэя славянскай салідарнасці ў савецкай ідэалогіі зноў саступіла месца пралетарскаму інтэрнацыяналізму[38], і актуальнасць Грунвальда ў ім зноў паблякла. Невыпадкова ў вядомых „Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР”, распрацаваных Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КПБ разам з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук БССР, Грунвальд ніяк не акцэнтаваўся, — агульна гаварылася пра барацьбу з „нямецка-шведскімі агрэсарамі” проста як фактар, што разам з мангольскім нашэсцем аблегчыў Літве захоп раздробленых княстваў Русі[39].

Да актыўнейшай маніпуляцыі Грунвальдам і стварэння яго стандартызаванай сімволікі дайшло ў сувязі з 550-годдзем бітвы, якое ў Польскай Народнай Рэспубліцы адзначалася разам з 1000-годдзем польскай дзяржаўнасці. Выкарыстоўваючы Грунвальд для экспанавання адвечнай польска-нямецкай варожасці, каб прадстаўляць актам гістарычнай справядлівасці высяленне немцаў з іх былых усходніх земляў[40], польскія ўлады наладзілі бяс прыкладнае па маштабах святкаванне, галоўным актам якога было адкрыццё помніка на Грунвальдскім полі[41]. Такі палітычны сэнс Грунвальда цалкам адпавядаў мэтам умацавання толькі што створанага ваеннага блока Варшаўскага дагавора ў супрацьстаянні з Захадам, і найперш з ФРГ, якая не прызнавала новых дзяржаўных межаў, і таму выдавала ся за аплот рэваншызму. Не дзіўна, што ў тым кантэк сце юбілей бітвы ўпершыню адзначаўся і ў Маскве. У Інстытуце славяназнаўства АН СССР у спецыяльным дакладзе было раскрыта вялікае гістарычнае значэнне перамогі[42]. Уладзімір Каралюк, аўтарытэтны даследчык славянска-нямецкіх адносін, падаў бітву як падзею, што „на доўгія гады спыніла агрэсію нямецкіх феадалаў супраць польскіх, літоўскіх і рускіх зямель” і памяць пра якую „свята зберагаецца ў нацыянальнай традыцыі славянскіх народаў”. У адпаведнасці з ідэалагічнай устаноўкай та го часу, вучоны назваў бітву „сімвалам яднання сілаў розных (sic! — Г. С.) народаў у барацьбе супраць агульнага ворага — агрэсара”[43]. Падобныя акцэнты былі расстаўлены і ў навуковым артыкуле Уладзіміра Пашуты і Мечыславаса Ючаса, якія назвалі бітву 1410 г. „заканамерным вынікам” развіцця міжнародных адносін у сувязі з „заваявальніцкай палітыкай нямецкіх феадалаў” і рыцарскіх ордэнаў як яе праваднікоў[44]. Гісторыкі бачылі галоўную заруку перамогі „ў адзінстве краін-саюзніц (не славянскіх народаў. — Г. С.) у барацьбе супраць агульнага ворага”, і ў завяршэнне акцэнтавалі памяць пра падзею як „павучальны гістарычны ўрок тым, хто збіраецца зноў пайсці ў рэваншысцкі паход бясслаўным шляхам крыжаносцаў”[45]. Падобным чынам артыкул Юстаса Палецкіса ў газеце „Правда”[46] тлумачыў, што Ордэн «праводзіў палітыку германскіх мілітарыстаў „Дранг нах Остэн”» і ставіў за мэту „зняволіць Літву і Польшчу, каб з усёй сілай абрынуцца на Русь, у першую чаргу на пскоўскія і ноўгарадскія землі”, перамога ж „на пяць стагоддзяў затрымала прасоўванне германскіх імперыялістаў на ўсход”. Аўтар ясна канкрэтызаваў палітычны сэнс святкавання юбілею: гадавіна „павінна нагадваць зарваўшымся заходнегерманскім рэваншыстам не толькі пра разгром Тэўтонскага ордэна ў 1410 г., але і пра іншыя паражэнні нямецкіх агрэсараў, асабліва пра грандыёзны Грунвальд 1945 г.”, савецкім жа народам, па словах, Ю. Палецкіса, юбілей „нагадвае пра неабходнасць стаяць на варце інтарэсаў міру і сацыялізму”[47].

У той самы час у Мінску адзінай публікацыяй, прысвечанай 550-годдзю бітвы пад Грунвальдам, святкаванай у Варшаве, Вільні і Маскве, стаў артыкул С. Шчарбакова ў галоўнай газеце краіны[48]. Гісторык такса ма прэзентаваў далёкую падзею згодна з прынцыпамі сацыялістычнага інтэрнацыяналізму: перамога, якую выйгралі „аб’яднаныя славянскія і літоўскія войскі”, „прыпыніла экспансію нямецкіх псоў-рыцараў у славянскія і літоўскія землі”, і яна павінна быць навукай „сучасным заходненямецкім рэваншыстам”, калі тыя задумаюць ісці шляхам сярэднявечных „псоў-рыцараў”, а з іншага боку — гэта прыклад развіцця „цеснай брацкай дружбы народаў савецкай краіны” з польскім народам, што святкаваў тысячагоддзе дзяржаўнасці. Заслугоўвае ўвагі той факт, што гэтым афіцыйны Мінск і абмежаваў маніфестацыю свайго стаўлення да падзеі. Пісалася пра ўсё, што заўгодна[49], але не пра гадавіну бітвы, якая адзначалася ў суседзяў[50]. А наступныя юбілеі Грунвальда савецкая прэса Бела русі наогул праігнаравала, так што вычытаць нешта пра падзею можна было толькі ў навучальнай літаратуры.

Між тым у дапаможніках і абагульняльных нарысах па гісторыі Беларусі пра Грунвальд тады пісалася ў поўнай адпаведнасці з прынятымі ў Маскве канонамі. Калі ў першым пасляваенным акадэмічным выданні гісторыі краіны яшчэ быў тэзіс пра тое, што „агрэсія нямецкіх феадалаў на славянскія і літоўскія землі” была спынена дзякуючы „гераізму і стойкасці рускіх палкоў”[51], дык пазней ён карэктаваўся ў бок інтэрнацыяналізму. У наступнай акадэмічнай гісторыі сцвярджалася, што Грунвальдская перамога „канчаткова спыніла агрэсію нямецкіх феадалаў на славянскія і літоўскія землі”, падкрэслівалася, што „Літва і Польшча могуць весці паспяховую барацьбу супраць нямецкіх захопнікаў толькі пры апоры на ваенныя сілы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель” і адзначалася карысць разгрому Ордэна для эканамічнага развіцця Літвы і Польшчы[52]. Найбольш кандыцыйная пяцітомавая „Гісторыя Беларускай ССР” захавала аналагічную трактоўку, сфармуляваную, праўда, больш узважана: перамога „прыпыніла агрэсію” Ордэна, паспрыяла эканамічнаму развіццю „Польшчы, Літвы і беларускіх зямель” ды, што адзначалася ўпершыню, садзейнічала „згуртаванню беларускіх зямель і фарміраванню беларускай народнасці”[53]. Падобна ацэньвалася значэнне бітвы ў наступных абагульняльных нарысах[54], а таксама ў першай беларускай энцыклапедыі: яна „спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна на ўсход”, а ў выніку „садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы, Літвы і Беларусі”[55].

У цэлым з 1970-х г. і фактычна да канца савецкай эпохі пры апісанні значэння перамогі пад Грунвальдам практычна ўсе падручнікі, акадэмічныя і энцыклапедычныя выданні БССР на першае месца выносілі спыненне агрэсіі нямецкіх рыцараў (ці „феадалаў”) на Усход[56]. Апошнюю часам звязвалі з палітычнай праграмай „Дранг нах Остэн”, якая быццам ажыццяўлялася з ХІІ ст., пакуль у 1945 г. не пацярпела крах[57]. Але для шырокіх колаў грамадскасці сама тэма Грунвальда заставалася непазнанай, бо ў масмедыях і гістарычнай публіцыстыцы БССР эпохі Хрушчова ды Брэжнева пра яго не пісалася. Зрэшты, Грунвальд не палічылі вартым уключыць хоць бы ў хрэстаматыю па гісторыі Беларусі для школьнай адукацыі.

Сітуацыя яшчэ ў часы застою пачала паволі мяняцца стараннямі пісьменніка Канстанціна Тарасава. Узяўшыся пісаць на гістарычныя тэмы, ён болей за іншых зрабіў для папулярызацыі Грунвальда сярод шырокай грамадскасці, каб абуджаць гістарычную свядомасць суайчыннікаў. У яго майстэрскай аповесці „Пагоркі Грунвальда”[58], уключанай у вядомую кнігу „Памяць пра легенды”[59], што стала бестселерам сярэдзіны — другой паловы 1980-х г., супрацьстаянне ВКЛ і Ордэна паказвалася, як і чакалася ад мастацкага твора, намнога драматычней, чым у скупых абзацах навучальных ці навукова-папулярных выданняў. Поўны разгром Ордэна К. Тарасаў падаў у ёй як „неадкладную задачу, жыццёва неабходную патрэбу літоўцаў, беларусаў і палякаў”, без вырашэння якой іх чакаў бы лёс прусаў[60]. Праўдападобна, пісьменнік успрыняў „Вялікую вайну” 1409–1411 г. у такім святле пад уплывам грунтоўнай працы польскага гісторыка Стэфана М. Кучыньскага, на той час найбольш аўтарытэтнай з вядомых і даступных у Мінску, напісанай, аднак, праз прызму тэзіса аб адвечнай польска-нямецкай варожасці[61]. І менавіта ў такой канцэпцыі дзякуючы вялікай папулярнасці твораў К. Тарасава ў эпоху „перабудовы” Гарбачова, калі цікавасць да гісторыі небывала ўзрастала, памяць пра Грунвальд паступова набывала ўсё большае месца ў свядомасці грамадства.

У гэтай сувязі этапным для Беларусі можна лічыць 1990 г., з якім звязаны шэраг сімвалічных падзей. У Мінску, ва ўмовах адноснай дэмакратызацыі, упершыню ў гісторыі краіны, грамадскасць публічна адзначыла дзень бітвы — яе 580-ю гадавіну. Тады ж беларуская дэлегацыя, узначаленая вядомым археолагам Міхаілам Ткачовым, хоць і неафіцыйная, упершыню ўзяла ўдзел у міжнародных урачыстасцях на Грунвальдскім полі ў Польшчы. Так быў закладзены пачатак публічнага святкавання перамогі пад Грунвальдам. У тагачасным Вярхоўным Савеце БССР была падрыхтавана „грунвальдская” праграма, якая прадугледжвала прысваенне імя Грунвальда вуліцам, школам і ўстановам, заснаванне ордэна Грунвальда і інш., а ўдзельнікі першага святкавання Грунвальдскіх угодкаў у звароце да мін скіх уладаў прасілі да 600-годдзя бітвы ўзвесці ў ста ліцы велічны помнік[62]. Праўда, усё гэта так і засталося пажаданнем, і толькі ў Горадні з’явілася Грунвальдская вуліца ды памятны знак, пастаўлены ў 1990 г. каля Каложы, аднак праз колькі гадоў разбураны невядомымі. Ператварэнне публічнага святкавання Грунвальда ў традыцыю пры новых уладах Беларусі сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі[63], але, тым не менш, сама падзея ўжо тады была быццам вернута з забыцця. З таго самага часу бітве прысвячаліся навуковыя чытанні, узрастала колькасць прысвечаных ёй папулярных публікацый і мастацкіх твораў[64], „Грунвальдам” называлі перыёдыкі[65], летнікі[66] і г. д.

Пра вялікую перамогу 1410 г. нарэшце пачалі пісаць і беларускія навукоўцы, якія, натхнёныя нацыянальным адраджэннем, спрабавалі пераглядаць афіцыйныя  трактоўкі гістарычных падзей[67]. Свядома ці не, але і ў першых навуковых публікацыях пра Грунвальд аказа лася перанятай традыцыя трактавання немцаў як адвечных ворагаў славянства, якая выдавала бітву пад Грунвальдам за фатальнае наступства нямецкай агрэсіі. „Тэўтонскі ордэн планаваў стварэнне вялікай нямецкай дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора з уключэннем у яго склад Паўночнай Польшчы, Літвы і большай часткі Беларусі, Пскова і Ноўгарада Вялікага”, — пісаў Анатоль Грыцкевіч, акцэнтуючы існаванне пастаяннай пагрозы „заняволення літоўскага і беларускага народаў, магчымага іх знішчэння або анямечвання (як прусаў)”[68]. У яшчэ больш драматызаванай форме пра „смяротную небяспеку” з боку дзяржавы тэўтонскіх рыцараў гаварылася ў публіцыстычным творы Станіслава Цярохіна, прысвечаным гістарычнай бітве, у якім распавядалася пра планы Ордэна стварыць „Вялікую Тэўтонію”, у выпадку ажыццяўлення якіх усходнія славяне, падобна прусам ды іншым плямёнам, „назаўжды зніклі б з гістарычнай арэны”[69].

Падабенства прэзентаваных візій невыпадковае. Абедзве яны паўсталі, думаю, пад уплывам падыходаў згаданага вышэй С. М. Кучыньскага[70], і гэта можна засведчыць, так бы мовіць, амаль дакументальна[71]. Аку рат апошні ў сваёй манументальнай працы прыпісаў падобныя планы вялікім магістрам Нямецкага ордэна, хоць іх рэальнасць так ніхто і не давёў. Ва ўмовах халоднай вайны з Захадам польскі гісторык вызначыў нямецкі „Drang nach Osten” як праграму „стварэння дзяржаў каланіяльнага характару, заснаваных на ўціску і эксплуатацыі славянскага і балцкага элемента, рэальную пагрозу пагібелі Польшчы і Літвы, а магчыма і Чэхіі, і Пскова, і Вялікага Ноўгарада”, падкрэсліўшы пры гэтым, што калі б ВКЛ засталося адно, без Польшчы, то паўночна-заходнія землі Беларусі ды Чорная Русь „напэўна… падзялілі б лёс прусаў”, але такая пагроза „на доўгія вякі спынена пад Грунвальдам”[72]. Аднак з таго часу палітычная сітуацыя ў Еўропе непараўнальна змянілася, а падобныя тэзісы С. М. Кучыньскага даўно прызнаны беспадстаўнымі. Сімвалічна, што калі пра Грунвальд пачалі пісаць у Мінску, знакам пазітыўных перамен стала падзенне сумнавядомай Берлінскай сцяны, і ў дэманізацыі Тэўтонскага ордэна, здавалася, больш не будзе патрэбы.

Пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, калі айчынная гісторыя ўпершыню набыла статус самастойнай дысцыпліны, Мінску неабходна было распрацаваць сваю нацыянальна-дзяржаўную канцэпцыю гісторыі, якая мусіла стаць альтэрнатывай савецкай дактрыне. Хоць тэндэнцыі на гераізацыю ўласнага мінулага ў імя кансалідацыі нацыі і адпавядала большае актуалізаванне топасу Грунвальда ў гістарычным наратыве, лагічна было чакаць, што дэмакратызацыя будзе спрыяць вызваленню ад ідэалагем сталінскіх часоў, дэклараванаму яшчэ ў гады „перабудовы”. У дапаможніках па гісторыі Беларусі, створаных на аснове новай канцэпцыі, бітве пад Грунвальдам сапраўды стала адводзіцца непараўнальна больш месца, — як падзеі эпахальнай, вартай асобнай увагі. Аднак яе інтэрпрэтацыі парадаксальным чынам аддавалі духам панславізму і набліжаліся да канонаў сталінскай эпохі[73]. Калі ў даваенных выданнях па айчыннай гісторыі яшчэ можна было прачытаць, што „ваенныя паходы рабілі не толькі рыцары на Літву і Беларусь, але і наадварот, літоўска-беларускія войскі не раз урываліся ў межы тэрыторыі, занятай рыцарамі… спусташалі і грабілі яе”[74], дык у навучальнай літаратуры суверэннай Беларусі ўсё гранічна спрасцілася: увесь час узрастала небяспека з боку Ордэна, і генеральная бітва была неабходная для самавыратавання ВКЛ і Польшчы[75]. Так, у школьным дапаможніку па айчыннай гісторыі знайшлі месца ўсе састарэлыя тэзісы пра бітву як „крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе”[76], а ўніверсітэцкія дапаможнікі паўтаралі, што „крыжацкая армада” пагражала славянскім і балцкім народам „духоўным і фізічным вынішчэннем”, і толькі перамога на пяць стагоддзяў уберагла славянскія землі ад ня мецкай агрэсіі[77], ды што „скрушэнне агрэсіўнага суседа стала жыццёвай неабходнасцю ліцвінаў і палякаў”[78]. Падобныя акцэнты расстаўлены і ў першым у постсавецкай Беларусі акадэмічным нарысе айчыннай гісторыі: вайна з тэўтонцамі названая „барацьбой за выжыванне славянства”, у якой перамога 1410 г. паклала канец „страшнаму, больш чым двухсотгадоваму супрацьстаянню двух магутных сіл: славянства і крыжацкіх заваёўнікаў”, і дзякуючы ёй „землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі”[79]. Пасля гэтага не выпадае дзівіцца, што агістарычнае па сутнасці супрацьпастаўленне „Еўропы крыжацкай” і „Еўропы славянскай” стала трапляць не толькі ў папулярныя публікацыі[80], але і на старонкі ўніверсітэцкіх дапаможнікаў[81], а „Вялікая вайна” 1409–1411 г. нават у профільнай энцыклапедыі суверэннай Беларусі прэзентавана як этап нямецкай палітыкі „Дранг нах Остэн”, што прадугледжвала „стварэнне вялікай Тэўтоніі ад вострава Руген у Балтыйскім моры да Фінскага заліва” з землямі Польшчы, Беларусі, Літвы, Пскова і Ноўгарада[82]. Усё як калісь у цытаванага С. М. Кучыньскага…

Зразумела, папулярная публікацыя мала да чаго абавязвае. Напэўна, пісьменніку ці публіцысту, каб эмацыйна ўразіць чытачоў, часам і можна выдаць, што калі б не Грунвальд, то беларусаў з літоўцамі „чакала б такая ж горкая доля”, як і прусаў[83]. Але ў нас ад эмацыйных перабольшанняў, відаць, цяжка было ўстрымацца і некаторым гісторыкам[84], так што патрыятычны пафас і ўзнёслыя ўсхваленні Грунвальда прыпадобнілі творам гістарычнага папулярызатарства як школьны дапаможнік, так і акадэмічнае выданне. Шкада, што замест таго, каб звярнуцца да сучасных даследаванняў, аўтары навуковых артыкулаў ці энцыклапедычных публікацый даверыліся архаічным канцэпцыям, працягваючы пісаць пра „Дранг нах Остэн”, параўноўваць магчымы лёс беларусаў з доляй прусаў і да т. п.

Мысленне стэрэатыпамі баіцца дэмакратызацыі і адкрытасці. У Польшчы грунвальдскі міф даўно страціў былую забранзавеласць[85]. Негатыўная стэрэатыпізацыя немцаў там пачала пераадольвацца яшчэ ў пээрэлеўскую эпоху, чаму паспрыяла развіццё польска-нямецкіх кантактаў. Пачынаючы з 1970-х г. даследчыкі па абодва бакі мяжы ўсё больш настойліва пярэчылі аднабаковаму трактаванню нямецкага каланізацыйнага руху і выкарыстанню тэрміна „Drang nach Osten”. Вызваленню ад памылак, нацыяналістычных дэфармацый і непатрэбнага пафасу паспрыяла праца заснаванай у 1972 г. камісіі ПНР і ФРГ па школьных падручніках гісторыі. Кіруючыся імкненнем да аб’ектыўнасці і стараючыся зразумець візію процілеглага боку, удзельнікі нарадаў пагадзіліся, што сярэднявечныя перасяленні немцаў на Усход, якія ў тра дыцыйнай нямецкай гістарыяграфіі лічыліся свое-асаблівай цывілізацыйнай місіяй, а ў польскай (як і савецкай) — „нямецкім націскам на Усход”, на справе былі часткай агульнаеўрапейскага дэмаграфічнага руху і гаспадарчага працэсу[86]. Гісторыкі даводзілі, што ў сапраўднасці ніякага нямецкага „на ціску на Усход” не існавала. Праявы экспансіі ІХ–ХІІ, ХІІІ–ХV і пазнейшых стагоддзяў проста немагчыма звя заць у адну спланаваную агрэсію нямецкага народа. Усе яе ўдзельнікі кіраваліся рознымі інтарэсамі. Пры кладам, экспансія нямецкіх князёў ХІІ–ХІІІ ст. на за ходнеславянскія землі не мела нічога агульнага з перасяленнем нямецкіх мяшчан ці сялян на славянскія зем лі і пагатоў з феноменамі культурных ды рэлігійных уплы ваў, а тэўтонскія рыцары ніколі не адстойвалі інтарэсаў Нямецкай імперыі, і г. д.

Асабліва значным укладам у рэвізію поглядаў на „Drang nach Osten” сталі спецыяльныя даследаванні польскага гісторыка Бенедыкта Зентары, прысвечаныя каланізацыйнаму руху немцаў на еўрапейскі Усход у Сярэднявеччы і высока ацэненыя замежнымі калегамі[87]. Крытычны аналіз самога паняцця дазволіў вучонаму паказаць, што навуковы падыход адмаўляе не факт нямецкай экспансіі на славянскія землі, а тое, што яна была часткай нейкай праграмы, запланаванай агрэсіі нямецкага элемента ці яго інстынктыўнага парыву. Гэты феномен павінен разглядацца ў катэгорыях экспансіі дзяржаўных арганізмаў навонкі як агульнаеўрапейскай з’явы[88]. Усходняя экспансія немцаў адрознівалася ад іх перасяленняў у іншых накірунках толькі тым, што на Усходзе яны сустракаліся са слабейшым супраціўленнем. Між іншага, іх рух у Італію быў не менш значны, чым на Усход, аднак тэрміна „Drang nach Suden” ніхто не прыдумляў, — трапна заўважыў гісторык[89]. Сапраўды, нямецкіх перасяленцаў цікавілі лепшыя сацыяльныя, гаспадарчыя і праўныя умовы, — гэта ўсё, што яны спадзяваліся знайсці на Усходзе, а не якія-небудзь нямецкія нацыянальныя праграмы[90]. Што ж да канфліктаў паміж славянамі і немцамі, то ў Сярэднявеччы яны мелі асновай не этнічныя, а пераважна рэлігійныя і сацыяльныя, найперш гаспадарчыя матывы[91]. Беспадстаўнасць пераносу дзяржаўна-нацыянальных катэгорый на сярэднявечныя рэаліі, асабліва характэрнага для гістарыяграфіі ХІХ ст., і атаесамленне нямецкіх перасяленняў на Усход з этнічнай экспансіяй немцаў паказана і ў даследаваннях іншых вучоных[92].

На жаль, у беларускай гістарыяграфіі, не кажучы пра гістарычную публіцыстыку, гістарыяграфічны баласт ХІХ ст. усё яшчэ знаходзіць заўзятых прыхільнікаў. З’явіліся новыя публікацыі, у якіх дзейнасць Нямецкага ордэна ў літаральным сэнсе атаесамляецца з „Дранг нах Остэн”, канец якому, маўляў, быў пакладзены Грунвальдам[93]. Падзеі ж апошняга часу паказваюць, што падобныя погляды не толькі пашыраюцца, але і набываюць статус акадэмічнай навуковасці.

Калі 590-годдзе бітвы ў Беларусі прамінула амаль непрыкметна[94], дык у сувязі з 600-й гадавінай выйшла небывалая колькасць публікацый пра Грунвальд, прайшла серыя культурных мерапрыемстваў і навуковых канферэнцый, а па тэлевізіі быў паказаны прысве чаны бітве серыял. Нельга не прызнаць, што гэтым разам, праз сто гадоў пасля ўключэння ў нацыянальны гістарычны наратыў, тэма Грунвальда стала фактарам гістарычнай свядомасці масаў. Аднак дзесяць гадоў таму яшчэ наўрад ці можна было прагназаваць такое адзі нагалоссе ў ацэнках гістарычнай падзеі: цяперашні Грунвальд паў стаў у святле славянскай перамогі над нямецкім „Дранг нах Остэн”! Антынямецкі пафас аб’яднаў усіх — адэпта „заходнерусізму”, які назваў заходнееўрапейскіх ры цараў „абсалютным злом” і прыраўняў іх даспехі да формы гітлераўскіх СС-фармаванняў[95], з нацыянальна арыентаваным аўтарам, у якога тэўтонскія рыцары сімвалізуюць „пагрозу падпарадкавання нашых продкаў Ордэну і анямечвання”[96]; камуніста, якому Грунвальд не толькі забяспечыў „пералом у гісторыі развіцця славянскіх дзяржаў”, але і абумовіў „наяўнасць… беларускай дзяржаўнасці”[97], з заступнікам праваслаўя, што паўтарае тэзіс пра тое, быццам Ордэн пагражаў „зніш чэннем славянскіх народаў”, і бачыць у перамозе праяву „лепшых рысаў, уласцівых славянам”[98]; урэшце папулярызатараў гісторыі, якія апісалі нядолі „няшчаснай славянскай зямлі” ў стылі Генрыка Сянкевіча[99], з акадэмікам, пад пяром якога зноў актуалізуецца паралель паміж Грунвальдам і вайной з нацысцкай Нямеччынай, а сярэднявечная бітва і ця пер „адыгрывае сваю пазітыўную ролю” ў захаванні беларускім народам „сваіх пазіцый”[100](?!).

Увогуле лексіка нашых грунвальдскіх публікацый узору 2010 г. выразна нагадала расійскія і польскія выданні стогадовай даўнасці, а таксама савецкія прапагандысцкія трактоўкі 1940-х і 1960-х г. Можна канстатаваць, што да канструявання новай сімволікі Грунвальда ў Беларусі не дайшло, — яе галоўныя кампаненты ўзяты з мінулага. І хоць улады Беларусі не заўважаны ў яўным выкарыстанні сла вутай гістарычнай падзеі ў прапагандысцкіх мэтах, цяперашні вобраз Грунвальда як месца памяці беларусаў з яго панславісцкім дыскурсам і ўваскрошаным духам славянска-нямецкага супрацьстаяння проста ідэальна ад па вядае афіцыёзнай гістарычнай палітыцы, а падобна, што і не толькі гістарычнай. Сучасны панславізм, які ставіць на мэце „ўзнаўленне па літычнага адзінства ўсходніх славян — носьбітаў магутнай і самабытнай цывілізацыі”[101], і заклікае аб’ядноўвацца супраць „варожага Захаду”, карыстаецца падтрымкай афіцыйнага Мінска. І Грунвальд як сімвал адвечнага змагання славян з „Еўропай крыжацкай” — гэта лепшы аргумент для яго трубадураў.


[1] Хоць цяпер агульнапрынята называць бітву Грунвальдскай, у беларускім гістарычным наратыве былі прыклады ўжывання тапоніма Танэнберг, а таксама Дуброўна (апошні ў 1990-я г. прапаноўвалася прыняць за нацыянальны эквівалент азначэння, але ініцыятыва не знайшла шырокай падтрымкі), таму тут прыводзяцца ўсе тры варыянты.
[2] Гл.: Наша Ніва. 1910. № 28. С. 1–2.
[3] Власт. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910. С. 27.
[4] Ekdahl S. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies. Vol. XXII. Nr. 4. P. 280–281.
[5] Koneczny F. Teoria Grunwaldu // Przegląd Powszechny. 1910. S. 8.
[6] Хевролина В. М. Идея славянского единства во внешнеполитических представлениях поздних славянофилов // Славянский вопрос: Вехи истории. Отв. ред. М. Ю. Досталь. Москва, 1997. С. 96, 98. Што да тых славянскіх народаў, якія ўжо былі ў імперыі, то нават гаворачы пра славянскую федэрацыю яны выступалі за адзіную і непадзельную Расію, адмаўляючы ў праве на статус суб’ектаў гэтай федэрацыі польскаму, украінскаму і беларускаму народам.
[7] Гейсман П. Польско-литовско-русский поход в Восточную Пруссию и сражение при Грюнвальде-Танненберге. С.-Петербург, 1910. С. 45.
[8] Довгялло Д. Битва при Грюнвальде 15 июля 1410 г. Вильна, 1909.
[9] Тамсама. С. 3, 25. Яшчэ раней у сталіцы імперыі выйшаў тэкст урачыстай прамовы „айца” „заходнерусізму” Міхаіла Каяловіча ў Славянскім Дабрачынным Таварыстве, фармальна прысвечанай Грунвальду і таксама прасякнутай панславісцкай эмацыйнасцю. Аспрэчваючы ў палякаў славу пераможцаў, гісторык між іншага сцвярджаў, што менавіта смаленскія палкі „спасли славянское дело” і называў прыпісванне палякам найбольшых заслуг „унижением русских сил Западной России”, „величайшим славянским недоразумением”. Гл.: Коялович М. Грюнвальдская битва 1410 года. С.-Петербург, 1885. С. 4, 10.
[10] Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мінск, 1992. С. 86.
[11] Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. С. 58.
[12] Дружчыц В. Галоўныя моманты гісторыі беларускага народу // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Менск, 1924. С. 14.
[13] Доўнар-Запольскі М. Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў ХVІ–ХVІІІ ст. // Гістарычна-Археолёгічны зборнік. Т. 1. Менск, 1927. С. 35.
[14] Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. С. 93–94.
[15] Wippermann W. Der „deutsche Drang nach Osten”: Ideologie und Wirklichkeit eines politischen Schlagwortes. Darmstadt, 1981. S. 139 і наст.
[16] Падрабязней пра выкарыстанне нацыстамі ордэнскай сімволікі гл.: Ekdahl S. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen. P. 284, 286–287; пар.: idem, The Battle of Grunwald / Tannenberg and its political and symbolic Interpretations in Poland and Germany through the Centuries // Jan Matejko’s Battle of Grunwald: New Approaches. Ed. by K. Murawska-Muthesius. Warsaw, 2010. P. 16–20.
[17] Грацианский Н. Немецкая агрессия в Прибалтике в ХІІІ–ХV вв. // Историк-марксист. Кн. 6 (70). 1938. С. 87–88. Пар.: Грацианский Н. Немецкий „Drang nach Оsten” в фашистской историографии // Против фашистской фальсификации истории. Москва, 1939. С. 135–155.
[18] Грацианский Н. П. Немецкий „Drang nach Оsten”… С. 148.
[19] Маркс К. „Хронологические выписки” // Исторический журнал. 1937. № 1. С. 61. Ёсць меркаванне, што гэтае азна чэнне з’явілася ў савецкай літаратуры ў выніку памылковага прачытання Марксавага рукапісу: у „Ritterbunden” (рыцарскія саюзы) убачылі „Ritterhunden” (Hund — сабака).
[20] Казаков А. Ледовое побоище // Правда. 1937. 27 авг. Пра перамогу пад Грунвальдам у 1937 г. яшчэ не згадвалі.
[21] Потапов К. Большие изъяны Малой энциклопедии // Правда. 1939. 7 июля. С. 4.
[22] Танненберг // Малая Советская энциклопедия. Т. 10. Москва, 1940. Стлб. 617. У „Большой Советской энциклопедии” быў толькі дзесяцірадковы ананімны артыкул пра гістарычную бітву. Гл. т. 19 (1930). Стлб. 687.
[23] Минц И. О войнах справедливых и несправедливых // Правда. 1939. 14 авг. С. 4.
[24] Грацианский Н. Немецкая агрессия в Прибалтике в ХІІІ–ХV вв. // Историк-марксист. Кн. 6 (70). 1938. С. 105, 111.
[25] Лапин Н., Турчинский А. Грюнвальдская битва. Разгром не мецких рыцарей 15 июля 1410 года. Москва, 1939. С. 46. Брашура была здадзена ў друк у канцы 1938 г., задоўга да змены характару савецка-нямецкіх узаемаадносін.
[26] Болтин Е. Миф о немецкой „непобедимости” // Правда. 1941. 9 июля. С. 3; Хозин М. О хвастливой выдумке зазнавшегося врага // Правда. 1941. 25 июля. С. 5; Коробков Н. Исторические корни германской агрессии // Правда. 1942. 25 сент. С. 4.
[27] Руколь Б. Идея общности славян в материалах Всеславянского комитета в Москве // Славянский вопрос: Вехи истории. Отв. ред. М. Ю. Досталь. Москва, 1997. С. 204–210.
[28] Державин Н. Ледовое побоище // Славяне. 1942. № 1; Перцев В. Фашизм и средневековье // Тамсама. № 2; Селищев А. Извечная борьба славян против немецких варваров // Тамсама. № 4; Державин Н., Константинов Ф. Разгром не мец ких псов-рыцарей под Грюнвальдом и Танненбергом 15 июля 1410 г. // Тамсама. № 2. С. 38–42; Удальцов А. Завершение вековой борьбы славянских народов с немецкими захватчиками // Славяне. 1945. № 5. С. 14–18, і інш.
[29] Традиции Грюнвальда // Правда. 1943. 15 июля. С. 4.
[30] Годовщина Грюнвальдской битвы // Правда. 1944. 16 июля. С. 3.
[31] Тамсама. Калі сыходзіць з паведамлення ТАСС, то выходзіць, што прадстаўнікі ад Беларусі на тым паседжанні не выступалі.
[32] Марьина В. Славянская идея в годы второй мировой войны (К вопросу о политической функции) // Славянский вопрос: Вехи истории. С. 180.
[33] Перцаў В. Утварэнне Тэўтонскага ордэна // Полымя. 1945. № 2–3. С. 153, 154. Пар.: Фёдараў І. Тэўтонскі ордэн і прусы // Беларусь. 1946. № 5-6. С. 85–87.
[34] Горбунов Т. Героическое прошлое белорусского народа. Минск, 1945. С. 10–11. Пар.: История БССР. Вып. 1. Ред. Т. Горбунов. Минск, 1948. С. ІІ, ІІІ.
[35] Як прыклад гл.: Перцаў В. Барацьба палачан і ноўгарадцаў супраць нямецкіх агрэсараў у ХІІІ ст. // Большэвік Беларусі. 1945. № 7. С. 55–62. У беларускай гістарыяграфіі сюжэт барацьбы Полацка з крыжаносцамі быў доўгі час важнейшы за Грунвальд. Пар.: Шчарбакоў С. Барацьба беларускага народа супраць нямецкай агрэсіі ў ХІІІ–ХV ст. // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1966. № 1. С. 60–69.
[36] Грынблат М. Славянскія народы аб немцах-захопніках // Весці АН БССР. Аддзяленне грам. навук. 1947. № 1. С. 82. Пар. яго ж: Адлюстраванне ў фальклоры барацьбы нашага народа з іншаземнымі захопнікамі // Беларусь. 1946. № 5–6. С. 45–47.
[37] Гл.: Першая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (выступ П. К. Панамарэнкі) // Звязда. 1945. 8 жніўня. С. 1. Пар. нататку пра згаданую кнігу Ц. Гарбунова (тамсама, с. 3).
[38] Падрабязна гл.: Досталь М. Идея славянской солидарности и несостоявшийся в Москве в 1948 г. Первый общеславянский съезд славистов // Славянский вопрос: Вехи истории. С. 182–203.
[39] Тезисы об основных вопросах истории БССР. Ч. 1. История белорусского народа до Великой Октябрьской революции // Известия АН БССР. 1948. № 3. С. 13. Варта заўважыць, што дакладна такі погляд выказаны ў брашуры Л. Абэцэдарскага — другім найважнейшым творы тагачаснай гістарычнай палітыкі ў Беларусі (гл.: Абэцэдарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мінск, 1969. С. 19).
[40] Палітычную кан’юнктуру такой устаноўкі справядліва адзначаў М. Забура. Гл.: Zabura M. „…nie będzie nigdy Niemiec Polakowi bratem”…? // „…nie będzie nigdy Niemiec Polakowi bratem”…? Z dziejow niemiecko-polskich związkow kulturowych. Praca zbiorowa pod red. M. Zabury. Wrocław, 1995. S. 283–285.
[41] Walichnowski T. Grunwald w świadomości wspołczesnych pokoleń Polakow // Grunwald w świadomości Polakow. Warszawa, Łodź, 1981. S. 56–57.
[42] Перапрацаваны даклад апублікаваны ў 1961 г. Гл.: Королюк В. Д. Историческое значение Грюнвальдской битвы // КСИС. Вып. 32. Москва, 1961. С. 72–85.
[43] Тамсама. С. 74, 84.
[44] Пашуто В., Ючас М. 550-летие Грюнвальдской битвы // Военно-исторический журнал. 1960. № 7. С. 78–88.
[45] Тамсама. С. 78, 85, 88.
[46] Палецкис Ю. Уроки Грюнвальда. К 550-летию исторической битвы // Правда. 1960. 15 июля. С. 5.
[47] Тамсама. Як „сімвал баявой садружнасці славянскіх і балтыйскіх народаў” у барацьбе супраць агрэсіі тэўтонцаў падаў бітву і генерал Г. Караеў (гл.: Караев Г. Грюнвальдская битва 1410 г. Москва, 1960).
[48] Щербаков С. В единстве народов — путь к победе. К 550-летию разгрома немецких рыцарей под Грюнвальдом // Советская Белоруссия. 1960. 15 июля. С. 3.
[49] Напрыклад, у акадэмічных „Весцях” за 1960 г. было апублікавана ажно 4 артыкулы пра сялянскі ды рабочы рух, разглядалася і тэма вайны, але не Вялікай, а Паўночнай вайны (гл.: Парфёнаў І. Удзел беларускага народа ў Паўночнай вайне // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1960. № 1).
[50] У савецкай Літве юбілей таксама адзначаўся, хоць непараўнальна сціплей, чым у Польшчы (гл.: Nikžentaitis A., Mikailienė Ž. Litewski Žalgiris, polski Grunwald: dwa toposy narodowe w kontekście analizy porownawczej // ZH. T. 75 (2010). S. 11).
[51] История Белорусской ССР. В 2 т. Т. 1. Под ред. В. Перцева, К. Шабуни и Л. Абецедарского. Минск, 1954. С. 81.
[52] История Белорусской ССР. В 2 т. Т. 1. Ред. колл.: Л. Абе-цедарский, В. Перцев, К. Шабуня. Минск, 1961. С. 70.
[53] Гісторыя Беларускай ССР. У 5 т. Т. 1. Гал. рэд. К. Шабуня. Мінск, 1972. С. 166.
[54] История Белорусской ССР. Ред. колл. И. Игнатенко, Н. Каменская, И. Кравченко. Минск, 1977. С. 52; История БССР. Учебное пособие для вузов. Под ред. В. Чепко, А. Игна-тенко. Минск, 1981. С. 91–92. Пар. школьны падручнік: Баранава М., Загарульскі Э., Паўлава Н. Гісторыя Беларусі. Падручнік для 8–9 кл. Мінск, 1989. С. 57.
[55] Шчарбакоў С. Грунвальдская бітва 1410 г. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 4. Мінск, 1971. С. 43–44. Такі ж артыкул С. Шчарбакова, толькі карацейшы, змешчаны ў выданні: Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 1. Мінск, 1978. С. 227–228.
[56] У стандартызаваным савецкім вобразе бітвы пад Грунвальдам, выкладзеным у артыкулах галіновых энцыклапедый, таксама за найбольшае значэнне перамогі прызнавалася „спыненне агрэсіі” на Усход, хоць Ордэн наўпрост не атаесамляўся з немцамі. Пар.: Малиновский А. Грюнвальдская битва 1410 г. // Советская историческая энциклопедия. Т. 4. Москва, 1963. Стлб. 860–861; Киселев В. Грюнвальдская битва 1410 г. // Советская военная энциклопедия. Т. 3. Москва, 1977. С. 66–67.
[57] У энцыклапедыі „націску на Усход” быў прысвечаны адмысловы артыкул, у якім паўтараліся асноўныя тэзісы адпаведнай публікацыі У. Пашуты. Гл.: А. Зубар. „Дранг нах Остэн” // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 4. Мінск, 1971. С. 270–271. Пар.: Пашуто В. „Дранг нах Остен” // Советская историческая энциклопедия. Т. 5. Москва, 1964. Стб. 322–325.
[58] Спачатку аповесць „Погоня на Грюнвальд” выйшла ў часопісе „Нёман” (1980, № 4 і 5), але амаль адразу пабачыў свет і кніжны варыянт. Гл.: Тарасов К. День рассеяния. Минск, 1980.
[59] Гл. першае выданне кнігі на рускай мове: Тарасов К. Память о легендах: Белорусской старины голоса и лица. Минск, 1984 (раздзел „Холмы Грюнвальда” — с. 35–54). Цыт. па 2-м беларускамоўным выданні: Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мінск, 1994 („Пагоркі Грунвальда” — с. 77–96).
[60] Тамсама. С. 78. І пазней, у сваіх шматлікіх папулярных публікацыях, пісьменнік ацэньваў перамогу пад Грунвальдам як выратаванне беларускага народа ад знішчэння. Гл.: Тарасаў К. Дзень выратавання // Настаўніцкая газета. 1990. 7 ліпеня. С. 4.
[61] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409–1411. Wyd. 2. Warszawa, 1960.
[62] Ядвіга К. Грунвальд–580 // Літаратура і мастацтва. 1990. 20 ліпеня. С. 3.
[63] Ужo ў 1995 г. сталічныя ўлады не дазволілі святкаваць угодкі славутай бітвы (Ахрымук М. Менскія ўлады супраць беларускай гісторыі? // Свабода. 1995. № 28. С. 2; Вецер А. Памяці герояў Грунвальда // Народная газета. 1995. 18 ліпеня. С. 3.)
[64] Гл.: Гарбачэўская В. Грунвальдская бітва на старонках мастацкіх твораў // Бібліятэка прапануе. 2010. № 10. С. 25–27.
[65] У 1990 г. была заснавана газета „Грунвальд. Навіны беларускага Адраджэньня”.
[66] Летні лагер для дзяцей „Грунвальд” быў створаны бацькоўскім камітэтам беларускамоўных класаў Мінска ў 1990 г. непадалёк ад сталіцы.
[67] Адным з першых да тэмы звярнуўся Анатоль Грыцкевіч. Гл.: Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта (Заходні накірунак) // Наш Радавод. Кн. 2. Гродна, 1990. С. 172–175; яго ж. Барацьба Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы ХІV — першай палове ХV ст. // Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мінск, 1995. С. 36–61. Пар.: Летапісная аповесць пра Грунвальдскую бітву. Пераклад і прадмова В. Чамярыцкага // Спадчына. 1990. № 2. С. 30–31.
[68] Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта. С. 172. Гэтаксама падаецца нямецкая пагроза для беларусаў і літоўцаў у другім, больш грунтоўным артыкуле даследчыка, у якім перамога пад Грунвальдам ацэньваецца як выратаванне „ад вынішчэння і анямечвання беларускага народа” (Гл.: Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага… С. 39, 49).
[69] Цярохін С. Славутыя адвагай на вайне. Да 580-годдзя Грунвальдскай бітвы (1410–1990). Мінск, 1991. С. 13, 16, 17. У 1992 г. тэкст гэтага твора перадрукавала самая масавая на той час „Народная газета”, што данесла яе ідэі да найшырэйшай аўдыторыі.
[70] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. Warszawa, 1960.
[71] Лёгка заўважаецца супадзенне шэрагу тэзісаў. У прыватнасці, у згаданую вышэй брашуру з С. М. Кучыньскага запазычана нават сцвярджэнне, што „ўвесь народ быў прасякнуты нянавісцю да крыжакоў” (Славутыя адвагай на вайне, с. 33), хоць гэта не магло мець да Беларусі ніякага дачынення.
[72] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. S. 10, спас. 1.
[73] Падрабязней па тэме гл.: Сагановіч Г. Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі // БГА. Т. 9 (2003). С. 152–168.
[74] Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. С. 93.
[75] Ідэя выратавальнасці Грунвальдскай бітвы для беларусаў, апрача падручнікаў, пашыралася і аўтарамі іншых папулярных у краіне кніг. У іх гаварылася, прыкладам, што крыжаносцы „пагражалі некаторым славянскім народам іх поўным падпарадкаваннем, задумвалі ператварыць Польшчу і ВКЛ у каланіяльныя вобласці нямецкай дзяржавы” (История Беларуси: вопросы и ответы. Сост. Г. Голенченко, В. Осмоловский. Минск, 1993. С. 17), або проста што дзякуючы Грунвальду „польскія, літоўскія, беларускія землі былі выратаваны ад нямецкай агрэсіі” (Чаропка В. Імя ў летапісе. Мінск, 1994. С. 383; ён жа, Удзел войск ВКЛ у Грунвальдскай бітве // БГЧ. 2000. № 2. С. 21).
[76] Штыхаў Г., Ракуць В. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі. Падручнік для 6 кл. сярэдн. школы. Пад рэд. П. Петрыкава. Мінск, 1996. С. 135.
[77] Гісторыя Беларусі. Дапаможнік для паступаючых у ВНУ. Пад рэд. Ю. Казакова, А. Каханоўскага, П. Лойкі і інш. Мінск, 1996 (2-е выд. 1998). С. 81.
[78] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава і інш. Мінск, 2000. С. 234.
[79] Нарыс гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Гал. рэд. М. Касцюк. Мінск, 1994. С. 118, 120.
[80] Асіноўскі С. Сумленна прынялі свой лёс… // Беларуская Мі нуўшчына. 1995. № 3. С. 2–6. Паводле аўтара, пад Грун-вальдам сутыкнуліся „Еўропа крыжацкая, агрэсіўная, і Еўропа славянская, што браніла сваю годнасць і незалежнасць”.
[81] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый. С. 240.
[82] Цярохін С. Грунвальдская бітва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Мінск, 1996. С. 158.
[83] Асіноўскі С. Сумленна прынялі свой лёс… С. 2. Пашыраную версію таго ж артыкула гл. у: Архівы і справаводства. 2005. № 3. С. 113–125. Істотна, што аўтар сам піша пра вы-ка рыстанне публікацый С. Цярохіна, ад якога, думаю, і пераняў гэтыя ідэі.
[84] Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод навукоўцаў гучалі і галасы „іншадумцаў”. Прыкладам, гаварылася, што аб’ектыўна Нямецкі ордэн „з’яўляўся своеасаблівым гарантам незалежнасці ВКЛ” (Міхайлоўская Л. Тэўтонскі ордэн у еўрапейскіх палітычных адносінах канца ХІV — пер шай трэці ХV ст. // БГЧ. 1993. № 3. С. 81). Аднак альтэрнатыў ныя погляды былі рэдкасцю і не яны ўплывалі на гістарычную свядомасць грамадства.
[85] Traba R. Konstrukcja i proces dekonstrukcji narodowego mitu. Rozważania na podstawie analizy semantycznej polskich obchodow rocznic grunwaldzkich w XX w. // KMW. 1999. Nr. 4 (226). S. 515–525.
[86] Topolski J. Problem consensusu i objektywizmu w pracach wspolnej polsko-RFN-owskiej komisji korygującej szkolne podręczniki historii // Polacy i Niemcy. Dziesięć wiekow sąsiedztwa. Praca zbiorowa. Red. A. Czubiński. Warszawa, 1987. S. 467–468.
[87] Пар.: Zernack K. Niemiecki Wschod — polski Zachod. O dziele życia polskiego mediewisty Benedykta Zientary (1928–1983) // idem. Niemcy — Polska: z dziejow trudnego dialogu historiograficznego. Red. H. Olszewski. Poznań, 2006. S. 272– 273.
[88] Zientara B. Z zagadnień terminologii historycznej // Społeczeństwo, gospodarka, kultura. Studia, ofiarowane M. Małowistowi. Warszawa, 1974. S. 430.
[89] Zientara B. Drang nach Osten (Parcie na Wschod) // Mowią wieki. 1984. № 4. S. 2; idem, Z zagadnień terminologii historycznej… S. 428.
[90] Zientara B. Konflikty narodowościowe na pograniczu niemiecko-słowiańskim w XIII–XIV w. i ich zasięg społeczny // PH. T. 59 (1968). Z. 2. S. 202; Wippermann W. „Gen Ostland wollen wir reiten!” Ordensstaat und Ostsiedlung in der historischen Belletristik Deutschlands // Germania Slavica II. Berlin, 1981. S. 187.
[91] Wippermann W. Der „Deutsche Drang nach Osten”. Ideologie und Wirklichkeit eines politischen Schlagwortes. Darmstadt, 1981. S. 15–16.
[92] Graus F. Die Problematik der deutschen Ostsiedlung aus tschechischer Sicht // Die deutsche Ostsiedlung des Mittelalters als Problem der europaischen Geschichte. Reichenau-Vortrage 1970–1972. Hg. von W. Schlesinger. Sigmaringen, 1975. S. 31–75; Piskorski J. M. The Medieval Colonization of Central Europe as a Problem of World History and Historiography // German History. V. 22 (2004). № 3. P. 323–343. Пра тое, што адносіны немцаў і славян у Сярэднявеччы не выпадае ацэньваць адмоўна, гл.: Wunsch T. Deutsche und Slawen im Mittelalter. München, 2008.
[93] Як прыклад літаральнага і зусім некрытычнага прыняцця канцэпцыі „Дранг нах Остэн” у навуковым друку Беларусі гл.: Хухлындзіна Л., Васількоў У. „Drang nach Osten” у кантэксце беларускай і сусветнай гісторыі // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 2. С. 3–8. У публіцыстыцы яны трапляюцца часцей. Год таму ў адной з перадач радыё „Свабода” бітва пад Грунвальдам ацэньвалася як „самая значная гістарычная падзея” Беларусі і падавалася цалкам у святле канцэпцыі „Дранг нах Остэн”. Гл.: Жыцьцё і сьмерць мітаў: Грунвальд [у:]http://www.svaboda.org/content/transсript/1808811.html (прагляд — 30.Х.2009). Кампіляцыяй спрошчаных трактовак мінулай эпохі аказалася і кніга А. Тараса „Грюнвальд, 15 июля 1410 года” (Мінск, 2010).
[94] Традыцыйная абыякавасць уладаў да датаў далёкай гісторыі суправаджалася захадамі па стрымліванні грамадскіх ініцыятыў святкавання дня бітвы пад Грунвальдам, што давала падставу папракаць іх у імкненні „сцерці [Грунвальд] з народнай памяці”. Гл.: Матусевіч К. Грунвальд: вынік — адказ // Свабода. 2000. 14 ліпеня. С. 3.
[95] Гл. размову з В. Гігіным, галоўным рэдактарам часопіса „Беларуская думка”: Победа под Грюнвальдом: слава и рубеж нашей истории // Белорусская военная газета. 2010, 16 июля. С. 4–5.
[96] Лабадзенка Г. Грунвальд — напамін, што мы нацыя ры-цараў і асілкаў // Звязда. 2010. 15 ліпеня. С. 2.
[97] Гамолко С. 15 июля 2010 — 600 лет Грюнвальду // Коммунист Беларуси. 2010. 17 июля. С. 6; 24 июля. С. 6–7.
[98] Велько А., Мартинович М. Грюнвальдская битва. Минск, 2010. Цытата з прадмовы В. Грозава.
[99] Медведев А. Грюнвальдская битва: 600 лет спустя // Советская Белоруссия. 2010. 15 июля. С. 6. Пар.: Рэха Грунвальда // Народная газета. 2010. 15 ліпеня. С. 1.
[100] Грунвальдская бітва 1410 г.: вынікі і перспектывы даследавання. „Круглы стол” Інстытута гісторыі НАН Беларусі і часопіса „Полымя” // Полымя. 2010. № 6. С. 151, 154, 155.
[101] Цыт. па: Заявление Съезда славянских народов Белоруссии, России, Украины (2.06.2001) // Пыпин А. Панславизм в прошлом и настоящем. Репринт. Москва, 2002. Приложения. С. 193.
Наверх

Яўген Анішчанка. Дыверсійны рэйд Міхала Клеафаса Агінскага на Міншчыну ў 1794 г.

13 верасня, 2010 |


У 1793 г. пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай значная тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Частка знаці і шляхты ўсвядоміла рэальнасць пагрозы знішчэння незалежнасці вольнай “шляхецкай рэспублікі” і яе канчатковага рассячэння паміж суседнімі агрэсіўнымі дзяржавамі. Вызваліцеляў краіны ў Польшчы і Літве ўзначаліў знакаміты генерал Тадэвуш Касцюшка. Чытаць далей →

Галоўная » Запісы па тэме 'Ваенная гісторыя'