Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Вялікае Княства Літоўскае'

Артыкулы па тэме ‘Вялікае Княства Літоўскае’

Tomas Baranauskas. Pabaisko mūšis. Šaltiniai ir interpretacijos. Vilnius, 2019.

15 студзеня, 2021 |

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага эпохі позняга Сярэднявечча ў апошнія дзесяцігоддзі карыстаецца павышанай увагай даследчыкаў. Дзякуючы зняццю ідэалагічных абмежаванняў гісторыя ВКЛ перастала быць тэмай non grata, а падзенне “жалезнай заслоны” і распаўсюджванне сучасных інфармацыйных тэхналогій дазволілі прыцягнуць значны масіў новых крыніц і ў новым кантэксце, у тым ліку з апорай на новую літаратуру і ў дыялогу, а часам і ў дыскусіі з калегамі з розных краін, задаць гэтым крыніцам новыя пытанні. Сярод прац пра гэтую эпоху – і кніга Томаса Баранаўскаса, прысвечаная бітве пад Вількамірам 1435 г., якая выйшла ў канцы 2019 г.[1]; зрэшты, адразу адзначу, што аўтар аддае перавагу варыянту “Пабойская бітва” (пра гэта ніжэй), якім я і буду ўслед за ім апераваць у рэцэнзіі. Чытаць далей →

ALEXANDROWICZ, STANISŁAW. Studia z dziejów miasteczek Wielkiego Księstwa Litewskiego. Toruń: Wydawnictwo naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2011. 442 s.

19 верасня, 2012 |

У наступным нумары (том 19, 2012)

Вядомыя выпадкі, калі замежным гісторыкам удавалася  лепш i параўнальна з айчыннымі вучонымі грунтоўней даследаваць тую ці іншую праблему з гісторыі краіны. Гэта з упэўненасцю можна сказаць пра навуковую дзейнасць вядомага польскага гісторыка прафесара Cтaніслава Александровіча[1], які шмат зрабіў i робіць для вывучэння беларускай мінуўшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага. Прызнанне значных заслуг С. Александровіча ў развіцці беларускай гістарычнай навукі засведчана артыкулам пра даследчыка ў першым томе “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”[2]. Шэраг публікацый вялікай навуковай бібліяграфіі С. Александровіча, буйнога спецыяліста па гісторыі Усходняй Еўропы XІV–ХІХ ст. і гісторыі картаграфіі, прысвечаны праблеме развіцця гарадскіх паселішчаў Беларусі i Літвы XVI–XVIIІ ст., і найважнейшыя з іх увайшлі ў рэцэнзаванае выданне. Чытаць далей →

Генрых Літвін. Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у 1569–1648 г.

31 студзеня, 2012 |

У 18 томе БГА (2011)

Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну з істотных прычын „унійных спрэчак”. Паўстае пытанне, у якой ступені гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была праявай націску на палітычнай канцэпцыі тэрытарыяльнай непадзельнасці. Каб высветліць дадзеныя аспекты, разгледзім абсяг інтарэсаў літоўскай эліты на „інкарпараваных абшарах” і яе прыватнай актыўнасці на ўзгаданых землях. Такім чынам, наш артыкул будзе свайго роду спробай адказу на абазначаныя пытанні адносна Кіеўскага ваяводства.

(Загрузіць PDF)

Васіль Варонін. Русь, русіны і руская вера ў творах замежных аўтараў 1-й паловы XVI ст.

29 ліпеня, 2011 |


На пачатку Новага часу ў супольнасцях усходніх славян адбыліся вялікія змены, якія пакінулі глыбокі след у іх далейшай гісторыі. На жаль, русіны Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы не напісалі ў гэты перыяд практычна ніякіх значных твораў, у якіх быў бы іх уласны погляд на сваю гісторыю і тагачасны стан. Але замежнікі пакінулі нам ад 1-й паловы XVI ст. цэлы шэраг тэкстаў, у якіх аддалі Русі, русінам і іх веры даволі вялікую ўвагу. Нягледзячы на сваё замежнае паходжанне, гэтыя аўтары вельмі добра ведалі рускія землі: наведвалі іх асабіста, камунікавалі з нараджэнцамі гэтых рэгіёнаў. А палякаў і літоўцаў можна лічыць замежнікамі толькі ўмоўна, бо рускія землі ўваходзілі ў склад і Каралеўства Польскага, і Вялікага Княства Літоўскага. Тым больш цікавым, думаецца, будзе погляд гэтых, з аднаго боку, дасведчаных і ў нейкай ступені ангажаваных, але, з другога, усё ж старонніх людзей на ўсходнеславянскіх суайчыннікаў. Для даследавання абраны творы пяці аўтараў, у якіх акрэсленая ў загалоўку праблематыка знайшла максімальна яскравае і максімальна поўнае адлюстраванне. Вядома, гэтая лічба можа быць значна павялічана – напрыклад, за кошт прац Яна Сакрана і Захарыя Ферэры. Але трэба мець на ўвазе, што іх інтарэсы былі вузейшыя і ляжалі ў асноўным у рэлігійнай сферы. Чытаць далей →

Конрад Бабятыньскі. Прыватныя фартэцыі ў ВКЛ пад час вайны з Масквою (1654—1667)

1 лютага, 2011 |


Першая палова XVII ст., безумоўна, — вельмі цікавы перыяд у гісторыі ваеннай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. На ўсходнія землі Рэчы Паспалітай са спазненнем прыйшлі найноўшыя на той час тэндэнцыі, якія ўжо ў папярэднім стагоддзі зрабілі пераварот у абарончым будаўніцтве Заходняй Еўропы. Трэба, аднак, адразу адзначыць, што на стан літоўскіх умацаванняў гарадоў і замкаў паўплывалі яны хіба толькі ў пэўнай ступені. Узвядзенне новых бастыёнаў, як і комплексная мадэрнізацыя састарэлых сярэднявечных гарадскіх і замкавых муроў, патрабавала велізарных грашовых сродкаў, а зрабіць гэта маглі — і тое ў абмежаваных аб’ёмах — толькі некаторыя з найбагацейшых магнацкіх родаў. Па гэтай жа прычыне перад пачаткам вялікай вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1654 г. толькі некалькі крэпасцяў былі абгароджаны новымі ўмацаваннямі, збудаванымі ў адпаведнасці з канонамі заходнееўрапейскага мастацтва фартыфікацыі. Да іх з поўнай упэўненасцю можна аднесці Ляхавічы і Стары Быхаў, што належалі Сапегам, а таксама ўладанні Радзівілаў: Біржы, Нясвіж і, перш за ўсё, Слуцк[1].

Крытычны стан дзяржаўнага скарбу ВКЛ, практычна пазбаўленага стабільных паступленняў, стаў прычынай таго, што ў першай палове XVII ст. у дзяржаўных гарадах не толькі не праводзілася ніякіх прац па мадэрнізацыі, але, як правіла, фінансавання не хапала нават на самыя неабходныя рамонтныя работы[2]. У гэты перыяд толькі ў Смаленску з’явіліся два магутныя драўляна-земляныя аб’екты, умацаваныя камянямі і цэглай, у выглядзе бастыёнаў, пабудаваных паводле прынцыпаў старанідэрландскай архітэктуры (фартэцыя Жыгімонта і фартэцыя Уладыслава). Яны павінны былі, прынамсі тэарэтычна, істотна ўзмацніць абароназдольнасць гэтай ключавой на літоўска-маскоўскім памежжы крэпасці[3]. У той жа час планы грунтоўнай перабудовы і мадэрнізацыі ўмацаванняў іншых стратэгічна значных гарадоў, такіх, як Вільня або Дзвінск, выпрацаваныя ў сярэдзіне XVII ст., на жаль, засталіся амаль выключна на паперы[4].

Ужо пад час першага этапу вайны з Масквою (1654-1655) ход ваенных дзеянняў выразна засведчыў: толькі тыя крэпасці, якія мелі абарончыя збудаванні новага тыпу ды знаходзіліся пад аховай моцнага гарнізона, што складаўся галоўным чынам з наёмных жаўнераў, маглі аказаць паспяховае доўгатэрміновае супраціўленне непрыяцелю. Дзяржаўныя гарады з састарэлымі ўмацаваннямі, што, як правіла, былі ў крытычным стане ды абараняліся зазвычай толькі мяшчанамі і мясцовай шляхтай, здаваліся вельмі хутка, усяго праз некалькі дзён абароны (Полацк, Мсціслаў), а часта нават без бою (Магілёў, Орша). Усяго тры няпоўныя месяцы трывала аблога Смаленска, які (калі браць пад увагу магутныя фартыфікацыі, хаця тыя і знаходзіліся не ў найлепшым стане, а таксама моцны гарнізон), несумненна, мог даўжэй супраціўляцца непрыяцелю. Практычна толькі абаронцы Гомеля і Віцебска, падтрыманыя сіламі харугваў рэгулярнай арміі Княства, годна выканалі свой салдацкі абавязак і капітулявалі толькі тады, калі былі вычарпаныя ўсе магчымасці для вядзення далейшай барацьбы[5].

На гэтым фоне зусім іначай выглядае абарона крэпасцяў большасці прыватных гарадоў[6]. Працяглае і ўпартае супраціўленне маскоўскім войскам ужо аказвалі дзве невялікія крэпасці, размешчаныя на левым беразе Дняпра — Горы і Дуброўна. У Горах, маёнтку Сапегаў, цэнтрам абароны стаў выгадна размешчаны на ўзгорку замак, узведзены ў часы канцлера Льва. Ён меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утвараў земляны вал з 7 бастыёнамі. Мы не маем звестак пра знаходжанне у Горах асабістых войскаў падканцлера Казіміра Льва Сапегі ці нейкіх атрадаў рэгулярнай арміі. У любым выпадку, асноўны цяжар абароны выпаў на долю мяшчан, мясцовай шляхты і залежных землеўласнікаў. Аднак горад годна бараніўся і здаўся толькі 9 кастрычніка 1654 г. пад уплывам весткі пра капітуляцыю Cмаленскай крэпасці[7].

Яшчэ даўжэй абарону трымала Дуброўна. Гарнізон гэтага горада, якім валодаў жамойцкі стараста Ежы Караль Глябовіч, складала яго ўласная рота венгерскай пяхоты (100 жаўнераў), а таксама мяшчане, залежныя землеўласнікі і мясцовая шляхта. Умацаванні Дуброўны, хаця і мелі выключныя прыродныя перавагі (з двух бакоў доступ да іх баранілі Днепр і рэчка Дуброўна), былі, несумненна, састарэлыя і з другой паловы XVI ст. практычна не мадэрнізаваліся. У цэнтры на невялікім узгорку месціўся замак, які меў сярэднявечныя, напэўна, яшчэ з мяжы XV i XVI ст., драўляна-земляныя фартыфікацыі. Затое горад меў вельмі добрую артылерыю, спраўленую ўладальнікам, і быў забяспечаны неабходнымі запасамі ваенных матэрыялаў і правізіі. Гэта дазволіла абаронцам аказваць маскоўскім войскам упарты і працяглы супраціў, які трываў больш за тры месяцы — ажно да 22 кастрычніка.

Дарэчы, адзначым, што, паводле загаду цара, крэпасці Дуброўны і Гор ужо ў кастрычніку 1654 г. практычна былі зраўняныя з зямлёю, а жыхары вывезеныя ўглыб Маскоўскага княства. Да канца вайны іх так і не адбудавалі, і ў пазнейшых ваенных дзеяннях Горы і Дуброўна ўжо не выконвалі ніякай ролі[8].

Чарговым рубяжом, на якім можна было паспрабаваць затрымаць царскія войскі і наёмныя казацкія атрады, быў Днепр і размешчаныя на ім гарады — ад Оршы на поўначы да Новага Быхава на поўдні[9]. На жаль, большасць з іх (па розных, зрэшты, прычынах) увогуле не бараніліся. Так было ў выпадку як ужо згаданых дзяржаўных гарадоў (такіх, як Орша і Магілёў), так і прыватных мястэчак. У руках непрыяцеля вокамгненна апынулася пазбаўленая ўзброенай абароны Копысь, што належала біржанскім Радзівілам, а таксама Новы Быхаў (вядомы таксама, паводле іншых крыніц, як Тайманаў, уласнасць роду Слушкаў). 10 верасня 1654 г. пасля нядоўгай аблогі здаўся Шклоў (маёнтак Сяняўскіх), у якім, верагодна, гэтаксама не было ніякіх вайсковых злучэнняў[10].

„А той непрыяцель замкі бярэ, як грыбы, — пісаў пасля атрымання гэтых навін гетман Януш Радзівіл. — Не засталося ўжо нічога, толькі адзін Быхаў, які, калі б, крый Божа, здолелі ўзяць, уладу над усёй Белай Руссю атрымалі б”[11]. На шчасце, старабыхаўская крэпасць спраўдзіла ўскладзеныя на яе спадзяванні, спыніўшы пераможны паход непрыяцеля на захад і застаючыся цягам доўгіх гадоў адзіным апірышчам велікакняскай улады на Дняпры.

Яшчэ пры жыцці гетмана Яна Караля Хадкевіча горад быў абгароджаны новымі каменнымі фартыфікацыямі, якія пасля 1625 г. былі паслядоўна мадэрнізаваныя і разбудаваныя наступнымі ўладальнікамі — Янам Станіславам, а потым Казімірам Львом Сапегамі. Дзякуючы іх намаганням у сярэдзіне XVII ст. Стары Быхаў стаў наймацнейшай (разам са Слуцкам) літоўскай цытадэллю з найноўшымі ўмацаваннямі, збудаванымі паводле старанідэрландскай сістэмы фартыфікацыі. Утвараў іх перш за ўсё магутны земляны вал вышынёю 7-8 метраў і шырынёю да 30 метраў ля падэшвы, умацаваны 5 бастыёнамі і 6 равелінамі. Ва ўсходняй частцы горада месціўся невялікі каменны замак у форме прамавугольніка памерамі 77 на 100 метраў. Абкружаў яго земляны вал з бастыёнамі, а з захаду, поўначы і поўдня — яшчэ і равы глыбінёю некалькі метраў і шырынёю 22-27 метраў[12].

Абарону Старога Быхава забяспечваў сфармаваны Сапегамі надзвычай моцны гарнізон, аснову якога складалі прафесійныя жаўнеры. Агульная лічба абаронцаў горада напрыканцы 1654 г., паводле некаторых звестак, магла дасягаць 3000 чалавек, у тым ліку — 100 драгунаў і 400 нямецкіх пехацінцаў. Да таго ж, у склад гарнізона ўваходзілі 17 сотняў мяшчанскай міліцыі, а таксама яўрэйскае насельніцтва і шляхта з паўднёвых і ўсходніх паветаў Вялікага Княства Літоўскага, якая шукала ратунку ад непрыяцеля пад прыкрыццём быхаўскіх фартыфікацый. У пачатку 1655 г. у горад дадаткова было накіравана 200 драгунаў пад камандаваннем капітана Яна Кругера і паручніка Вільгельма Клята. Вядома таксама пра планы ўмацавання гарнізона яшчэ 300 жаўнерамі нямецкай пяхоты, якія павінны былі заставацца ў распараджэнні дзяржавы, аднак мы не можам сцвярджаць, ці ўрэшце так сталася[13].

Стары Быхаў, забяспечаны належнымі запасамі пораху, свінцу і правізіі, а таксама моцнай артылерыяй (4 цяжкія гарматы і 26 палявых), мог без асаблівых цяжкасцяў у 1654-1655 г. адбіваць чарговыя атакі маскоўскіх і казацкіх войскаў. Спярша ў 1654 г. вытрымаў амаль трохмесячную аблогу казацкага корпуса Івана Залатарэнкі (6 верасня — 26 снежня 1654 г.), наносячы праціўніку адчувальныя страты. Гэтак жа безвынікова казакі спрабавалі захапіць крэпасць і ў траўні — чэрвені, а потым — увосень 1655 г., што, зрэшты, скончылася для іх трагічна, бо 17 кастрычніка ад выпадковага стрэлу абаронцаў загінуў Залатарэнка. З ліпеня 1655 г. у ваколіцах Старога Быхава неаднаразова аб’яўляліся і маскоўскія атрады пад кіраўніцтвам Аляксея Трубяцкога, якія, аднак, нават не спрабавалі штурмаваць крэпасць[14].

Паколькі напрыканцы 1655 г. маскоўскія войскі спынілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Стары Быхаў на доўгі час пазбавіўся пагрозы нападаў звонку. Гэтаму спрыяла таксама і прымірэнчая ý адносінах да Масквы палітыка гетмана Паўла Яна Сапегі, які пасля смерці ў студзені 1656 г. Казіміра Льва стаў новым уладальнікам крэпасці. Заключанае ў лістападзе 1656 г. пад Вільняй замірэнне яшчэ болей умацавала бяспеку прыдняпроўскіх уладанняў Сапегаў[15].

Ва Усходняй Беларусі сітуацыя дыяметральна змянілася толькі ў верасні 1658 г., пасля заключэння Гадзяцкай дамовы. Тады распачалося антымаскоўскае паўстанне, у якім галоўную ролю адыгралі казацкія атрады пад кіраўніцтвам чавускага палкоўніка Івана Нячая. Беручы пад увагу стратэгічнае становішча і перш за ўсё — магутныя фартыфікацыі, ужо ў 1657 г. Нячай абраў Стары Быхаў сваёй галоўнай базай. З канца траўня 1659 г., пасля шэрагу перамог маскоўскіх войскаў, крэпасць стала апошнім пунктам супраціўлення паўстанцаў. Тым часам гарнізон быў амаль поўнасцю заменены, што, зрэшты, вельмі негатыўна адбілася на яго баяздольнасці. Большую частку гарнізона цяпер складалі слаба падрыхтаваныя і недысцыплінаваныя беларускія казакі, у той жа час нічога невядома пра знаходжанне ў крэпасці колішніх нанятых Сапегамі атрадаў пяхоты і драгунаў.

На жаль, даступныя нам крыніцы не дазваляюць у належнай меры вывучыць акалічнасці, пры якіх Нячай атрымаў магчымасць увесці ў Стары Быхаў свае аддзелы. Такое рашэнне, несумненна, было прынята па-за ведамам гетмана Сапегі, а губернатар крэпасці Мікалай Нерашынскі дзейнічаў пад націскам надзвычай складанай, дынамічна зменлівай ваенна-палітычнай сітуацыі, а таксама пад ціскам казацкага палкоўніка, які самавольна размясціў свае атрады ва ўладаннях Сапегі. Вядома, што гетман быў праціўнікам шчыльнага супрацоўніцтва з казакамі, як, дарэчы, і самой Гадзяцкай дамовы, слушна асцерагаючыся, што яно прывядзе да аднаўлення канфлікту з царом і можа стаць катастрофай для яго ўсходнебеларускіх уладанняў[16].

Спачатку аблога Старога Быхава сіламі атрадаў пад кіраўніцтвам Івана Лабанава-Растоўскага не мела ніякага поспеху і падавалася, што гарнізон здолее пратрымацца да прыбыцця дапамогі. Увосень 1659 г. становішча, аднак, пачало катастрафічнапагаршацца. Суцэльнай паразай скончыўся паход на Днепр выпраўленага Сапегам невялікага корпуса літоўскай кавалерыі, якім камандаваў полацкі кашталян Ян Сасноўскі. На Левабярэжнай Украіне ў гэты ж час распачаўся бунт супраць Івана Выгоўскага, які ўжо ў кастрычніку быў пазбаўлены булавы. А ў Старым Быхаве ўзніклі сур’ёзныя праблемы з харчаваннем і ў выніку — голад, які суправаджаўся традыцыйнымі захворваннямі. Ужо напрыканцы года частка гарнізона пачала адкрыта выказвацца за здачу, і да такога рашэння ўсё больш схіляўся і сам Нячай. Але перш чым пачалі весціся перамовы пра капітуляцыю, маскоўцам удалося змовіцца з камендантам замка Шульцам, а таксама з некалькімі членамі магістрата, якія ў ноч з 13 на 14 снежня адчынілі гарадскую браму, куды і ўварваўся непрыяцель. Большасць абаронцаў Старога Быхава была перабіта, а тых, хто застаўся жывы, у тым ліку і Нячая, вывезлі ў Маскву[17].

Такую ж ролю, як і Стары Быхаў, у гады маскоўскай акупацыі выконвала і размешчаная ў Наваградскім ваяводстве Слуцкая крэпасць. Яна была чарговай, а на самай справе — апошняй значнай заслонай непрыяцельскім войскам, што атакавалі паўднёва-заходнія паветы Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў самым пачатку канфлікту з царом існавала асцярога, што калі Слуцк „іх [Масквы. — K. Б.] націску не вытрымае, <…> не будуць мець у Літве ніякай перашкоды”[18]. У 1654-1655 г., калі ўжо пачалася вайна, у горадзе па ініцыятыве ўладальніка, літоўскага канюшага Багуслава Радзівіла вельмі хуткімі тэмпамі праводзіліся шырокія фартыфікацыйныя работы. У выніку ў старанідэрландскім стылі была мадэрнізавана лінія земляных умацаванняў з 12 бастыёнамі, што абкружала горад ды мела каля 8 метраў у вышыню і каля 26 метраў у шырыню. Даўжыня ж яе складала разам амаль 4 кіламетры. На тэрыторыі новага горада тады была ўзведзена цытадэль (Новы замак). Яна мела ў плане падмурак формы квадрата і была абаронена равелінам, 4 бастыёнамі і шырокім ровам. Тады ж былі перабудаваны таксама фартыфікацыі, узведзеныя яшчэ ў XV ст., перш за ўсё, два замкі: Верхні і Ніжні. Пасля заканчэння гэтых прац Слуцк стаў адной з самых сучасных крэпасцяў ва ўсёй Рэчы Паспалітай, абароназдольнасць якой дадаткова забяспечвалася за кошт адпаведным чынам выкарыстаных пры будаўніцтве ўмацаванняў прыродных умоваў (рэкі Случ і Вясея, забалочаныя мясціны)[19].

Безумоўна, Багуслаў Радзівіл паклапаціўся таксама і пра забеспячэнне крэпасці надзвычай моцным гарнізонам, які да 1660 г. налічваў у сярэднім каля 1000 жаўнераў. І толькі потым — калі практычна знікла небяспека атакі з боку непрыяцеля — гарнізон з-за вельмі вялікіх выдаткаў на ўтрыманне стаў паступова скарачацца. Ён складаўся пераважна з палка нямецкай пяхоты канюшага і аплачваўся з прыватнай казны Радзівіла ажно да 1659 г., пакуль не перайшоў у распараджэнне дзяржавы. Акрамя таго, Слуцк абаранялі 4 палкі гарадской міліцыі, якія тэарэтычна маглі налічваць да 1800 чалавек[20]. Да таго ж, як і ў Старым Быхаве, у горадзе знаходзілася шмат шляхцічаў-уцекачоў з акупаваных непрыяцелем тэрыторый, што пры неабходнасці маглі ўмацаваць сілы гарнізона. Таму Слуцк мог асабліва не баяцца нападаў маскоўскіх і казацкіх войскаў. Зрэшты, дзякуючы свайму перыферыйнаму становішчу ён амаль увесь час заставаўся ўбаку ад галоўных ваенных дзеянняў і практычна толькі аднойчы зведаў непасрэдную пагрозу ад непрыяцеля. У верасні 1655 г. (2-6, 27-30 верасня) двойчы да горада падыходзілі атрады Аляксея Трубяцкога, падтрыманыя ў другім выпадку казацкім корпусам на чале з Васілём Залатарэнкам, але іх нясмелыя спробы атакі былі з лёгкасцю адбітыя абаронцамі[21].

Хаця Князь Багуслаў з 1655 г. і знаходзіўся далёка ад Слуцка, ён стала ліставаўся з чарговымі камендантамі гарнізона і сваімі падначаленымі, намагаючыся вырашаць праблемы, з якімі сутыкаўся гарнізон крэпасці. Безумоўна, асноўнае месца ў гэтай карэспандэнцыі займалі пытанні лагістычнага характару (якія тычыліся пераважна харчавання і размяшчэння такога вялікага гарнізона ва ўмовах ваенных дзеянняў), а таксама праблемы, звязаныя з утрыманнем дысцыпліны сярод жаўнераў ці адносінамі паміж імі і жыхарамі горада.

Каб гарантаваць Слуцку бяспеку, Радзівіл таксама прымаў розныя, часта неадназначныя дыпламатычныя захады. Перш за ўсё, настойліва намагаўся захоўваць добрыя адносіны з Багданам Хмяльніцкім, а пасля яго смерці — з Іванам Выгоўскім. Гэтым ён хацеў забяспечыць свае ўладанні як ад нападаў з боку суседняй Украіны, так і ад раптоўных візітаў беларускіх казацкіх атрадаў, што заўсёды прыводзіла да велізарных матэрыяльных стратаў. Такая палітыка прыносіла пажаданы вынік, бо ўжо ў траўні 1656 г. Хмяльніцкі пачаў выдаваць універсалы, у якіх забараняў казакам падыходзіць да Слуцка, а таксама гарантаваў слуцкім купцам бяспеку ў гандлі з Украінай[22].

Князь Багуслаў наладжваў таксама адносіны з расійскімі ўладамі. У 1657 г. ён нават некалькі разоў выказваў гатоўнасць перайсці на службу да Аляксея Міхайлавіча пры ўмове вяртання сваіх уладанняў і гарантыі бяспекі для Слуцка. Гэтыя заявы варта ўспрымаць не як чарговы палітычны спектакль Радзівіла, а хутчэй як элемент тыповай для тагачасных літоўскіх магнатаў і шляхты гульні, асноўнай мэтай якой было ўратаванне ад знішчэння маскоўскімі войскамі ўласных уладанняў[23].

У 1654-1660 г. яшчэ дзве прыватныя магнацкія крэпасці на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага не былі ўзятыя непрыяцелем. Гэта Ляхавічы і Нясвіж, што належалі Паўлу Яну Сапегу і Міхалу Казіміру Радзівілу. Як і Слуцк, гэтыя гарады па прычыне свайго размяшчэння доўгі час заставаліся ўбаку ад тэатра галоўных ваенных дзеянняў. Да 1660 г. толькі аднойчы — у верасні 1655 г. — яны сталі аб’ектам нападу непрыяцеля. Пад час згаданага ўжо рэйду атрадаў пад камандаваннем Аляксея Трубяцкога, які прынёс паўднёвым паветам Вялікага Княства Літоўскага велізарную матэрыяльную шкоду і дэмаграфічныя страты, асабліва пацярпеў Нясвіж. Маскоўцы і іх памагатыя-казакі спалілі новы горад, які не меў умацаванняў, аднак здолелі выстаяць замак і, відаць, абкружаная валамі галоўная частка горада, забяспечаныя моцным гарнізонам, падмацаваным уцекачамі з занятых непрыяцелем земляў[24].

Парадаксальна, але ў першыя гады вайны для абедзвюх крэпасцяў гарнізон Слуцка ўяўляў большую небяспеку за маскоўскія і казацкія атрады. Гэта было звязана з намерам Багуслава Радзівіла ажыццявіць у 1655 г. свае планы ўтварэння ўласнага ўдзельнага княства, залежнага ад Швецыі, якое павінна было ахапіць перш за ўсё тэрыторыю Наваградскага ваяводства. 4-5 снежня атрады пад камандаваннем каменданта Слуцка Адама Волакса падступна захапілі Нясвіж, а праз восем дзён — і суседні замак у Міры, што таксама належаў гэтай лініі роду Радзівілаў. Няўдачу, аднак, пацярпела спроба захопу Ляхавічаў, дзе гарнізон захаваў вернасць Сапегам і Рэчы Паспалітай. Зрэшты, Багуслаў, сустрэўшы жорсткую рэакцыю Паўла Яна Сапегі і літоўскай арміі, хутка зразумеў, што ў тагачаснай палітычнай сітуацыі яго планы не маюць аніякіх шанцаў быць рэалізаванымі, і адмовіўся ад іх. Братазабойчыя войны на Наваградчыне працягваліся да вясны 1656 г., і зноў жа ў іх най-больш пацярпеў Нясвіж, атакаваны высланай гетманам Сапегам харугвай мазырскага земскага суддзі Самуэля Аскеркі. Значныя страты гораду прынес артылерыйскі агонь, пашкоджаны былі і ўмацаванні замка, у якім гарнізон канюшага на чале з камендантам капітанам Яку-бам Робакам трымаў абарону, мусіць, да першых дзён красавіка 1656 г.[25].

Пасля чатырох гадоў адноснага спакою Ляхавічы, Нясвіж (у меншай ступені — таксама і Слуцк) апынуліся у сур’ёзнай небяспецы: у пачатку 1660 г. Наваградскае ваяводства стала аб’ектам нападу Івана Хаванскага. Галоўнай мэтай маскоўскіх войскаў сталі Ляхавічы, аблога якіх пачалася 23 сакавіка. Гэтая крэпасць была вельмі добра падрыхтаваная да абароны, а яе ўмацаванні належалі да ліку наймацнейшых у Вялікім Княстве Літоў-скім. Мы дакладна не ведаем, калі і з чыёй ініцыятывы ўзводзіліся фартыфікацыі (верагодна, яшчэ за Янам Каралем Хадкевічам, але пазней значна разбудаваныя Казімірам Львом Сапегам), але яны былі сучасныя, бастыённага тыпу, абкладзеныя цэглай і камянямі (стараітальянская абарончая сістэма), мелі ў плане чатырохкутнік памерам 175 на 220 метраў, узмоцнены чатырма бастыёнамі. Ляхавічы былі забяспечаныя і моцнай артылерыяй: у 1658 г. тут налічвалася 30 гармат рознага тыпу, а пра два гады — ажно 47. Вялікія запасы пораху і правізіі дазвалялі трымаць доўгую, тэрмінам нават у год, аблогу[26]. У крэпасці размяшчаўся шматлікі гарнізон пад камандаю рэчыцкага ваяводы Станіслава Міхала Юдыцкага. У яе склад уваходзілі некалькі сотняў жаўнераў венгерскай пяхоты і драгунаў, нанятых гетманам Сапегам, а таксама грамады шляхты і сялян, якія шукалі тут паратунку ад арміі Хаванскага[27].

Ляхавічы аказалі непрыяцелю неспадзявана ўпартае супраціўленне, звязаўшы яго сілы больш чым на тры месяцы і выйграўшы тым самым час для канцэнтрацыі літоўскай арміі і дывізіі Стэфана Чарнецкага, які рыхтаваўся распачаць паход на тэрыторыю Вялікага Княс-тва Літоўскага. Гарнізон адбіў два штурмы маскоўскіх атрадаў (6 красавіка і 24 траўня), нанёсшы ім адчувальныя страты. Хаця для абаронцаў сітуацыя хутка пагаршалася, бо канцэнтрацыя на невялікай прасторы некалькіх тысяч чалавек стала прычынай сур’ёзных праблем лагістычнага характару (сярод якіх — хваробы, пагроза эпідэміі), ліцвінам удалося пратрымацца да 28 чэр-веня, калі аб’яднаныя ля суседняй Палонкі каралеўскія і велікакняскія сілы нанеслі поўную паразу маскоўскім войскам, ратуючы тым самым Ляхавічы[28].

Атрады Хаванскага не здолелі захапіць таксама і Нясвіж. Пабудаваны тут напрыканцы XVI ст. замак выконваў перш за ўсё функцыю рэзідэнцыі Радзівілаў і не меў такіх моцных і сучасных умацаванняў, як Ляхавічы або Слуцк. Аднак гэта была сур’ёзная, захаваная ў добрым стане фартэцыя новаітальянскага тыпу, падыход да якой, акрамя вельмі спрыяльнага рэлье-фу, баранілі, між іншым, 4 бастыёны, глыбою poý і ставы. Земляны вал у форме няправільнага пяцікутніка з 7 бастыёнамі акружаў таксама і Стары горад. Да 1660 г. былі ліквідаваныя пашкоджанні часоў знаёмых ужо нам баёў 1655-1656 г. Як і замак, горад быў добра падрыхтаваны да абароны камендантам — мясцовым эканомам Лукашам Тыбароўскім, а гарнізон агулам налічваў каля 1200 жаўнераў, якіх ад пачатку вайны з уласных сродкаў аплачваў Міхал Казімір Радзівіл[29]. Князь паклапаціўся таксама пра забеспячэнне замка значнымі запасамі правізіі і ваеннага рыштунку, што дазваляла вытрымаць доўгую аблогу[30].

Увесну 1660 г. непрыяцель спачатку не чапаў Нясвіжскай крэпасці, але вылазкі мясцовага гарнізона надта ж даваліся ў знакі Хаванскаму, паспяхова паралізуючы яго камунікацыйныя шляхі. Толькі ў чэрвені маскоўскі военачальнік вырашыў атакаваць горад і прызначыў для выканання гэтага задання атрады прыблізнай колькасцю ў 2500 жаўнераў, якія прывёў яму на дапамогу з-пад Магілёва Сямён Зміеў. Аднак перш чым шырокія дзеянні супраць абаронцаў Нясвіжа паспелі пачацца, ужо 26 чэрвеня аблога (а ўласна, хутчэй — блакада) была раптоўна перарваная, бо Хаванскі пачаў сцягваць усе свае атрады для супрацьдзеяння войскам Сапегі і Чарнецкага, што набліжаліся з захаду[31].

Адным з вынікаў пераможнай кампаніі 1660 г. было вяртанне многіх размешчаных у Беларусі прыватных гарадоў, страчаных у 1654-1655 г. Так, высланы на Днепр атрад літоўскай кавалерыі пад камандаваннем палявога пісара Аляксандра Гілярыя Палубінскага ўжо 25 ліпеня без бою авалодаў Оршай і Копысю. Не пазней за 31 ліпеня здаўся Шклоў, а неўзабаве ў рукі ліцвінаў перайшла і Дуброўна[32].

Уздоўж лініі Дняпра маскоўскія атрады надалей утрымлівалі Магілёў, а з прыватных крэпасцяў, што цікавяць нас, — Стары Быхаў. Нешматлікасць аддзе-лаў пяхоты і драгунаў, практычна поўная адсутнасць цяжкай артылерыі і інжынерных войскаў, а галоўнае — перанос асноўных ваенных дзеянняў у іншыя раёны Вялікага Княства Літоўскага выключалі магчымасць пачатку аблогі, здольнай схіліць гарнізоны гэтых гарадоў да капітуляцыі. Канчаткова вярнуць Магілёў удалося толькі 11 лютага 1661 г. пры вырашальнай ролі тамтэйшых мяшчан, якія ўласнымі сіламі перабілі большую частку гарнізона, а камандаванне перадалі ў рукі літоўскіх войскаў[33].

Нашмат даўжэй бараніўся Стары Быхаў, размешчаны далёка ўбаку ад тэатра галоўных ваенных дзеянняў. Яго гарнізон здаўся толькі на пачатку студзеня 1664 г. пасля працяглай блакады, што толькі ў нязначнай ступені было абумоўлена ваеннымі высілкамі ліцвінаў, а у нашмат большай — велізарным голадам, які суправаджаўся праблемамі са здароўем царскіх салдат[34].

Фартыфікацыі прыдняпроўскіх гарадоў адыгралі важную ролю і ў час апошняга этапу вайны. Паколькі войскі Рэчы Паспалітай не мелі ніякіх шанцаў на адваяванне Смаленска, менавіта ўздоўж лініі Дняпра было вырашана стварыць рубеж абароны, дзе і меркавалася стрымаць маскоўскі наступ. Асновай гэтага рубяжа павінен быў стаць трыкутнік Магілёў — Шклоў — Ко-пысь. Асаблівая роля адводзілася двум апошнім гарадам, размешчаным бліжэй да Смаленскай Брамы — найкарацейшай і найбольш зручнай для непрыяцеля па прыродных умовах дарогі праз Смаленск з Масквы ўглыб Вялікага Княства Літоўскага. Элементам гэтай сістэмы не магла быць Орша, якая некалі мела выключна важнае стратэгічнае значэнне, бо тамтэйшы замак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў поўным заняпадзе[35].

Своеасаблівым брустверам, высунутай пляцоўкай абароны Вялікага Княства Літоўскага была размешчаная далей на поўнач Копысь — адзіны, апрача Дуброўны, горад на верхнім Дняпры, які знаходзіўся на левым, усходнім, беразе. Копысь належала, як ужо згадвалася, біржанскай лініі роду Радзівілаў, а яе ўладаром у час канфлікту з Масквой быў князь Багуслаў. Перыферыйнае знаходжанне Копысі не дазволіла ёй дасягнуць такога значэння, як другая беларуская рэзідэнцыя гэтай галіны роду — Слуцк. Больш за тое, да пачатку вайны з царом Багуслаў ні разу, мусіць, не наведаўся ў свой прыдняпроўскі маёнтак[36]. Паколькі ў першай палове XVII ст. Копысі, як і іншым гарадам, размешчаным у верхнім рэчышчы Дняпра, пасля перамяшчэння мяжы з Масквой далёка на ўсход (Дзявулінскае замірэнне), непрыяцель практычна не пагражаў, тут перасталі весці, як правіла, вельмі дарагія і карпатлівыя работы па ўмацаванні фартыфікацый. Пра маштаб іх заняпаду можа пераканаўча сведчыць той факт, што апошнія сур’ёзныя рамонтныя работы на гэтым аб’екце вяліся яшчэ ў канцы XVI ст., у 1597-1599 г., адразу пасля атры-мання Копысі Радзівіламі ад папярэдніх уладальнікаў — князёў Астрожскіх (1594). Таму нядзіўна, што ўжо ў першай палове XVII ст. мясцовыя ўмацаванні былі вельмі занядбаныя і фактычна знаходзіліся ў катастрафічным стане. Больш за тое, інвентарны спіс ад 1651 г. сведчыць, што ў Копысі, па сутнасці, не было класічнага замка, а яго ролю выконваў размешчаны недалёка ад ракі маёнтак Радзівілаў (называны ў крыніцах „вялікім домам”), узведзены на месцы колішняга сярэднявечнага гарадзішча. Ён быў абкружаны слабымі і надта састарэлымі фартыфікацыямі — нізкім земляным валам, неглыбокімі равамі і драўляным парканам (частаколам). Напэўна, падобным чынам выглядалі і ўмацаванні горада[37].

Нягледзячы на тое, што пад час маскоўскай акупацыі тут вяліся досыць актыўныя работы па ўмацаванні фартыфікацый, пасля вызвалення яны вымагалі неадкладнага рамонту[38]. Сам жа горад і наваколле былі амаль цалкам спустошаныя, жыхары — вынішчаныя. Каб забяспечыць Копысі абарону, па просьбе Багуслава Радзівіла гетман Сапега накіраваў у дапамогу яму ха-ругву венгерскай пяхоты, каля сотні жаўнераў, пад ка-мандаваннем Станіслава Скарбка. З лістапада 1654 г. ажно да ліпеня 1660 г. яна ўваходзіла ў склад гарнізона Слуцка, але з кастрычніка гэтага ж года ўдзельнічала ў бітвах супраць Масквы на полі бою. Нягледзячы на данясенне ротмістра, што Копысь „няздольная да абароны” і ёй востра не хапае артылерыі, ужо 23 лістапада 1660 г. — на наступны дзень пасля прыбыцця ў горад — жаўнеры з поспехам прынялі баявое хрышчэнне, адбіваючы нечаканыя атакі маскоўскіх аддзелаў з корпуса Пятра Далгарукага[39].

У наступныя гады Скарбэк спрабаваў дастасаваць Копысь да патрабаванняў, якіх вымагала яе знахо-джанне на першай лініі фронту. У 1661 г. ён кіраваў шырокімі работамі па рамонце ўмацаванняў замка, сярод іншага — узбуйняў валы і ўзводзіў новы паркан, безвынікова вымагаў павелічэння гарнізону. Затое яму ўдалося прывезці са Шклова 20 гакаўніц. Адначасова Скарбэк мусіў амаль бясконца змагацца з велізарнымі фінансавымі і матэрыяльнымі праблемамі. Так, увесну 1663 г. ён паведамляў, што з-за дарагоўлі і недахопу правізіі сярод яго падначаленых лютуе безупынны голад, а жаўнеры „зусім ужо голыя ходзяць” і гатовыя да бунту ці пакідання службы („крычаць, што лепей шыі тым паадсякаць, чым надалей у такой нэндзы заставацца”)[40].

Аднак зазначым, што, нягледзячы на праведзеныя рамонтныя работы, умацаванні Копысі так і не былі да-ведзеныя да належнага стану, хаця горад знаходзіўся пад пагрозай ажно да практычнага заканчэння ваенных дзеянняў улетку 1666 г. „Відаць, тыя панове нічога не разумеюць у фартэцыях, калі называюць Копысь фартэцыяй, якой няма, а толькі з гарбылёў мізэрны паркан”, — пісаў з непрыхаваным сарказмам уладальнік горада[41]. Таму нядзіўна, што ў 1665-1666 г. з-за неда-хопу патрэбных сродкаў для арганізацыі бяспекі горада кіраўніцтва літоўскай арміі сур’ёзна задумвалася, ці не будзе лепей спаліць або разабраць умацаванні, чым аддаць іх у рукі непрыяцеля[42]. Пасля падпісання Андрусаўскага замірэння гэтыя ўмацаванні імкліва знішчаліся. Аглядаючы іх у 1671 г., аршанскі харужы Самуэль Кміціц паведамляў, што „трапіў на суцэльныя руіны, увесну вада адзін рог зусім адарвала і старыя сцены разбурыла і пазносіла”. Нядаўна насыпаныя валы ўжо пачалі абвальвацца і таксама патрабавалі неадкладнага рамонту, на які, аднак, не было сродкаў[43].

Другой прыватнай крэпасцю, якая адыгрывала важную ролю ў сістэме абароны лініі Дняпра, быў Шклоў. Тамтэйшы замак і горад мелі, праўда, старыя, пераважна драўляныя фартыфікацыі (узведзены яны былі пасля 1580 г., ды нейкія будаўнічыя працы вяліся ý іх яшчэ ў другой дэкадзе XVII ст.), але дадатковая ix абарона забяспечвалася надзвычай спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі. Доступ да ўмацаванняў быў магчымы толькі з паўночнага боку, дзе ўзвышаўся земляны вал з драўляным парканам і частаколам. З усходу горад бараніў Днепр, які ў тым месцы меў шырыню каля 150 м, што рабіла напад непрыяцеля з другога берага ракі практычна немагчымым. Іншыя бакі ўмацаванняў засланяў вялікі стаў, утвораны ў выніку з’яднання вод рэчкі Шклоўкі (часам называнай таксама Серабранкай) і сістэмы каналаў ды плацін. Сам замак, размешчаны ў глыбіні горада ля месца ўпадзення Шклоўкі ў Днепр, быў таксама абаронены дадатковай сістэмай фартыфікацыі[44].

Пасля вызвалення з-пад маскоўскай акупацыі Шклоўская фартэцыя — як і іншыя беларускія гарады — знаходзілася ў вельмі дрэнным стане. Яе ўмацаванні патрабавалі комплекснага рамонту, не хапала артылерыі, пораху, куль і іншых ваенных матэрыялаў. Напачатку у горадзе месціўся вельмі нешматлікі гарнізон (усяго 200 драгунаў), які, аднак, напрыканцы лістапада 1660 г. здолеў адбіць напады атрадаў Пятра Далгарукага[45].

У наступныя гады стан Шклова паступова, але адчувальна паляпшаўся. Да 1664 г. удалося правесці у горадзе найбольш пільныя рамонтныя работы, набыць некалькі дзясяткаў гармат, а таксама забяспечыць склады адпаведнымі запасамі правізіі і ваенных матэрыялаў. У крэпасць таксама накіравалі моцны гарнізон рэгулярнай арміі, колькасць якога дасягала часам нават 1000 жаўнераў[46]. Вядома, што пра бяспеку Шклова вельмі дбаў у той час гетман Сапега, але найперш тут трэба адзначыць заслугі энергічнага каменданта крэпасці, ірландца на службе ў літоўскай арміі — палкоўніка Гугона О’Келлі (у крыніцах, што паходзяць з велікакняскіх земляў, яго прозвішча сустракаецца найчасцей у спаланізаванай форме — Okielli)[47].

У той жа час невядома, ці браў удзел у гэтай справе тагачасны ўладальнік Шклова — Мікалай Геранім Сяняўскі. Гэтаму мог быць прычынай малады ўзрост магната, які ў 1660 г. меў толькі 15 гадоў і не распачаў яшчэ самастойнай дзейнасці на публічнай арэне, а таксама адсутнасць сродкаў, неабходных для захавання крэпасці ў належным стане і ўтрыманні адпаведнай колькасці гарнізона, які аплачваўся з уласнай кішэні. Таксама трэба памятаць, што Сяняўскі ўсё сваё жыццё відавочна больш цікавіўся асноўнымі сваімі маёнткамі, якія знаходзіліся ў Рускім ваяводстве, і значна менш дбаў пра ўладанні, размешчаныя на перыферыі дзяржавы — Шклоў і Мыш. Таму можна меркаваць, што ён з задавальненнем успрыняў узяцце адказнасці за іх абарону літоўскай арміяй і Паўлам Янам Сапегам[48].

Найбольш сур’ёзнае выпрабаванне сістэма абароны лініі Дняпра вытрымала ў ходзе летняй кампаніі 1664 г. Ужо з траўня гэтага года палявы гетман Міхал Казімір Пац пачаў — у апоры на фартыфікацыі Копысі, Шклова і Магілёва — рыхтавацца да адпору атакі дзвюх моцных маскоўскіх армій пад камандаваннем Якава Чаркаскага (верагодна, каля 30 000 жаўнераў) і Івана Хаванскага (каля 5000 жаўнераў). Паміж Копыссю і Шкловам ліцвіны разгарнулі ўмацаваны лагер, у якім паступова былі сабраны ўсе, здольныя на той час да нясення службы. У сукупнасці сілы Паца яшчэ ў траўні 1664 г. не перавышалі 4000, а напрыканцы ліпеня — 5000 жаўнераў. Вялікую розніцу ў колькасным складзе армій абодвух бакоў толькі часткова мог кампенсаваць дрэнны стан маскоўскага войска, якое нічым не нагадвала пераможных атрадаў 1654-1655 г. і, паводле вартых даверу крыніц, складалася з „люду нікчэмнага і пад прымусам сабранага, яшчэ нявопытнага”[49].

Зрэшты, абодва праціўнікі былі на той час зусім знясіленыя канфліктам, які цягнуўся ўжо больш за дзесяць гадоў і ўсё яшчэ заставаўся далёкі ад канчатковага вырашэння. Ліцвіны таксама перманентна змагаліся з велізарнымі фінансавымі і матэрыяльнымі праблемамі (не кажучы ўжо пра надзвычай складаныя ўнутраныя адносіны ў краіне ва ўмовах імклівага набліжэння грамадзянскай вайны з вялікім каронным маршалкам Ежы Любамірскім), якія значна паслаблялі іх ваенны патэнцыял[50].

Яшчэ да падыходу да Дняпра арміі Чаркаскага, што паволі рушыла з раёна Бранска, палявы гетман рас-пачаў баявыя дзеянні супраць атрадаў Хаванскага, якія пагражалі яго пазіцыям з поўначы. Пакінуўшы свае пазіцыі пад Шкловам, пасля імклівага рэйду 16 чэрвеня ліцвіны знянацку заспелі і нагалаву разбілі пад Віцебскам гэтую групу непрыяцельскіх войскаў, каб потым засяродзіцца выключна на затрыманні значна мацнейшай арміі Чаркаскага на папярэдне вызначаным і паспешліва ўмацаваным абарончым рубяжы. Першыя маскоўскія атрады дасягнулі Дняпра 1 жніўня, ідучы на захад дарогай, што вяла ад Горак. Заняўшы пазіцыі на беразе ракі насупраць Шклова, яны распачалі абстрэл літоўскага лагера з цяжкай артылерыі. Скарыстаўшы з часовага хаосу, які ўдалося выклікаць у шэрагах арміі Паца, у ноч з 2 на 3 жніўня маскоўцы пабудавалі мост цераз раку, нечакана пераправіліся на другі бераг Дняпра на поўнач ад Шклова і насыпалі там шанец.

У такой сітуацыі, беручы пад увагу велізарную колькасную перавагу праціўніка і кепскі стан умацаванняў свайго лагера, Пац адмовіўся ад планаў абароны ў полі і вырашыў вывесці свае атрады пад ахову фартыфікацый прыдняпроўскіх крэпасцяў. На працягу некалькіх гадзін у ноч з 3 на 4 жніўня з большасцю кавалерыі ён паспяхова адышоў на поўдзень, да Магілёва, у той час як аддзелы „люду агнявога” былі накіраваныя на падмацаванне гарнізонам Копысі і Шклова. У Копысь спачатку былі накіраваныя тры харугвы нямецкай пяхоты (пад камандаваннем Ежы Гардона) з чатырма гарматамі. Гарнізон жа Шклова склалі тры палкі нямецкай пяхоты (каля 30 рот, пэўна, блізу 2000 жаўнераў), туды таксама накіравалі рэшту артылерыі і абозу арміі[51].

Гэтая тактыка апраўдала сябе, бо маскоўская армія — у адрозненне ад кампаніі 1654 г. — ужо не магла даць рады ўмацаванням прыдняпроўскіх гарадоў. Частка царскіх атрадаў, ідучы па слядах літоўскай кавалерыі, ужо 4 жніўня падышла да Магілёва. Ліцвіны, прыкры-тыя валам ніжняга горада, не ўступалі ў бой, але адбыліся сутычкі гарцаўнікоў, а таксама артылерыйскія перастрэлкі. У выніку маскоўцы панеслі адчувальныя страты і ў той жа дзень адступілі да Шклова[52].

Аблога гэтага горада таксама была для іх не асабліва ўдалай. Моцны артылерыйскі агонь (які нібыта вёўся ажно з 80 гармат, што, аднак, падаецца сумнеўным) не мог нанесці вялікай шкоды ані абаронцам, ані ўмацаванням горада, затое вылазкі залогі прыносілі новыя поспехі і сеялі замяшанне ў шэрагах арміі Чаркаскага. У дадатак сярод абложнікаў імкліва падала дысцыпліна, расло дэзерцірства, пачаўся голад і, як паведамлялася, „людзі у бой ледзьве паловаю збіраюцца”. Па гэтых прычынах ужо 11 жніўня царскі камандзір аддаў загад адступаць на левы бераг Дняпра[53].

Непераможнай стала для маскоўскіх войскаў нават Копысь, якая з усіх падняпроўскіх гарадоў мела, несумненна, найслабейшыя ўмацаванні. У жніўні мясцовы гарнізон, падмацаваны сямю ротамі замежнага ўзору, без цяжкасцяў адбіў вельмі слабыя атакі праціўніка. Урэшце, пасля чарговай няўдачы, 20 жніўня новы маскоўскі камандзір Юры Далгарукі (прызначаны замест Чаркаскага) прыняў рашэнне адступаць на поўнач, да Дуброўны. Там царскія атрады стаялі яшчэ два месяцы, аднак ўжо не маглі зламаць літоўскую дняпроўскую лінію абароны[54].

Ход ваенных падзей пад час вайны з Масквою ў 1654-1667 г. выразна засведчыў, што крэпасці, якія мелі сучасныя, захаваныя ў добрым стане фартыфікацыі бастыённага тыпу, бароненыя сіламі моцнага гарнізона, што складаўся ў асноўным з вопытных, прафесійных жаўнераў, забяспечаныя адпаведнай артылерыяй, а таксама значнымі запасамі правізіі і ваеннага рыштунку, маглі аказваць паспяховы працяглы супраціў не-прыяцелю. Аднак стан дзяржаўнай велікакняскай казны, а таксама абмежаваныя фінансавыя магчымасці большасці прадстаўнікоў палітычнай эліты сталі прычынай таго, што толькі два найбагацейшыя магнацкія роды — Радзівілаў і Сапегаў — маглі дазволіць сабе такія дарагія інвестыцыі, якія, зрэшты, абмяжоўваліся толькі некалькімі гарадамі. Гераічная абарона Старога Быхава і Ляхавіч ці нязломнасць залогі Слуцка, несумненна, былі паказальным узорам ваенных поспехаў літоўскага боку і, акрамя таго, бадай, адзінымі светлымі падзеямі ў адзначаныя бясконцымі паразамі гады вайны (да 1660 г.) і на працяглы час стрымлівалі вялікія сілы праціўніка. Аднак яны не маглі істотна паўплываць на ход ваенных дзеянняў, а тым болей — змяніць вынікі вайны.

Важная роля, якую ў апошні перыяд вайны (асабліва пад час кампаніі 1664 г.) адыграла літоўская сістэма абароны лініі Дняпра, што абапіралася на фартыфікацыі Копысі, Шклова і Магілёва, стала не столькі доказам значнага паляпшэння стану ўмацаванняў гэтых гарадоў пасля 1660 г., але хутчэй — праявай глыбокага крызісу, які на той час перажывала маскоўская ваенная справа. Пасля шэрагу параз, якія панеслі царскія войскі у генеральных бітвах на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і Украіны ў 1659-1661 г. (Канатоп, Палонка, Цуднаў, Талачын, Кушлікі), яны ўжо не былі здольныя ні на вядзенне якіх-небудзь эфектыўных наступальных дзеянняў, ні нават на ваенную дэманстрацыю, якая магла б прымусіць Рэч Паспалітую пайсці на саступкі ў часе мірных перамоваў.

Пераклад Наталлі Дзенісюк


[1] Цэласнае апісанне сістэмы абароны Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. падаў B. Dybaś, Fortece Rzeczypospolitej. Studium z dziejów fortyfikacji stałych w państwie polsko-litewskim w XVII wieku, Toruń, 1998, s. 84-85. Гэты аўтар кошт пабудовы сучаснай магутнай цытадэлі з элементамі бастыёна ацэньвае ў некалькі соцень тысяч злотых (тамсама, s. 291—292). Да гэтага часу асноўнай манаграфіяй на тэму прыватных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага перыяду новай гісторыі з’яўляецца кніга М. А. Ткачова, Замкі і людзі, Мінск, 1991. Пра ролю, якую адыгралі пад час канфлікту з Масквою прыватныя крэпасці, пісаў таксама нядаўна я — у больш кароткім выглядзе — у артыкуле: Prywatne twierdze magnackie w Wielkim Księstwie Litewskim w czasie wojny z Moskwą w latach 1654—1667 — wybrane problemy, у кн.: Zamki, twierdze i garnizony Opola, Śląska i dawnej Ezeczypospolitej, рэд. T. Ciesielski, Zabrze, 2010, s. 173-186.
[2] Пра магчымасці скарбу ВКЛ у гэты перыяд гл., галоўным чынам, манаграфію A. Filipczak-Kocur, Skarbowość Ezeczypospolitej 1587—1648. Projekty-ustawy-realizacja, Warszawa, 2006, s. 264-332; а таксама H. Wisner, Wojsko litewskie 1. połowy XVII wieku, cz. I, „Studia i Materiały do Historii Wojskowości” (далей скар. SMHW), t. XIX, cz. I, 1973, s. 126-129.
[3] B. Dybaś, Fortece…, s. 145-148, 153-154; D. Kupisz, Smoleńsk 1632-1634, Warszawa, 2001, s. 19-20; B. Ostrowski, Pospolite ruszenie szlachty smoleńskiej w XVII wieku, „Acta Baltico-Slavica”, t. XIII, 1980, s. 187. Пра ўзвядзенне гэтых умацаванняў гл. таксама артыкул J. Czajewskiego, Cytadela smoleńska, „Inżynier Budownictwa”, 2010, № 10.
[4] S. Alexandrowicz, Eozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku, Poznań, 1989, s. 223-225 (пра план мадэрнізацыі фартыфікацыі Вільні ад 1648 г.); В. Dybaś, Fortece…, s. 14, 125, 127, 154, 201 (пра Дзвінск).
[5] К. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna. Wojna Ezeczypospolitej z Moskwą 1654-1655, Zabrze, 2004, s. 35-82, 124-128; ён жа, Działania armii Wasyla Piotrowicza Szeremetiewa na terenie województwa połockiego w czasie wojny Rzeczypospolitej z Moskwą w latach 1654—1655, у кн.: „Studia Historyczno-Woj:„StudiaHistoryczno-Wojskowe”, t. II, рэд. K. Bobiatyński, P. .K.Bobiatyński,P.Gawron i M. Nagielski, Nagielski,Zabrze, 2008, s. 129-143; P. Kroll, Obrona Smoleńska w 1654 r., у кн.: Staropolska sztuka wojenna XVI—XVII wieku. Prace ofiarowane Profesorowi Jaremie Maciszewskiemu, рэд. M. Nagielski, Warszawa, 2002, s. 151-172.
[6] У гэтым артыкуле разглядаюцца пытанні, звязаныя з функцыянаваннем толькі часткі прыватных літоўскіх гарадоў у адзначаны перыяд. Па-за ўвагай засталася гісторыя шматлікіх меншых цытадэляў, размешчаных перш за ўсё на паўночным флангу (напр., Себежа, Невеля, Іказні), паколькі яны не мелі значнага ўплыву на ход вайны.
[7] П. Грасоўскі да Я. Радзівіла, Горы, 2 VIII 1654, Российский Государственный Архив Древних Актов, фонд 389, воп. 1, 1654: ч. 2, с. 58; Е. K. Глябовіч да К. Л. Сапегі, Мінск 12 XI 1654, Biblioteka Narodowa (далей цыт. BN), akcesja, rkps 6564, nr 108 (тут іншая дата капітуляцыі горада — 24 X); гл. таксама: K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 79—80; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 101—105.
[8]  Гл.: Е. K. Глябовіч да К. Л. Сапегі, Мінск 12 XI 1654, BN, akcesja, rkps 6564, nr 108; гл. таксама: K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 79-80; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 90-95.
[9]  Пра ролю лініі Дняпра ў абароне межаў Вялікага Княства Літоўскага гл.: K. Bobiatyński, Twierdze naddnieprzańskie w systemie obrony wschodniej granicy Wielkiego Księstwa Litewskiego — XVI — połowa XVII wieku, „Zamojsko-Wołyńskie Zeszyty Muzealne”, t. II, 2004, s. 29-40.
[10]  K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 44-45, 51, 63-64.
[11]  Я. Радзівіл да К. Л. Сапегі, Мінск 2 XI 1654, Biblioteka Ordynacji Zamojskiej (далей цыт. BOZ), rkps 1795, t. III, k. 108-109.
[12] Пра умацаванне Старога Быхава, гл.: А. Р. Hryckiewicz, Warowne miasta magnackie na Białorusi i Litwie, „Przegląd Historyczny”, t. LXI, 1970, z. 3, s. 437-438; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 80-82; ён жа, Замки Беларуси, Минск, 2005, с. 162— 166.
[13] А. Тшэбіцкі да К. Л. Сапегі, Варшава 21 I 1655, BN, BOZ, rkps 1795, t. III, k. 138-138v; К. Л. Сапега да Яна Казіміра, Слонім 31 III 1655, Biblioteka Muzeum im. Czartoryskich w Krakowie (далей цыт. BCzart.), rkps 2105, s. 301; Акты относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею, т. XIV, Санкт Петерсбург, 1889, с. 467; гл. таксама: В. Dybaś, Fortece…, s. 136; A. Eachuba, Wysiłek mobilizacyjny Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654-1667, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 50 (камент. 71). У лістападзе і снежні 1655 г. у крэпасці павінна было размяшчацца каля 1000 жаўнераў: гл. даклад Т. Амельяновіча (маскоўскага палоннага, які ўцёк з Быхава), а таксама абаронцаў горада: Акты Московского государства, т. II, сост. Н. А. Попов, Санкт Петерсбург, 1894, № 758-759, 766, с. 463-464, 467.
[14]  Падрабязней пра дзеянні, што вяліся пад Старым Быхавам у 1654—1655 г., гл.: K. Бабятыньскі, Стары і Новы Быхаў у час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654—1655), „Беларускі Гістарычны Агляд”, т. X, 2003, сш. 1-2 (18-19), с. 89-120. http://www.belhistory.eu/konrad-babyatynski-stary-i-novy-byxa%D1%9E-u-chas-vajny-rechy-paspalitaj-z-maskvoj-1654-1655/
[15] Б. Н. Флоря, Русское государство и его западные соседи (1655-1661 гг.), Москва, 2010, с. 153-154, 180-184, 219-223, 227-229, 244-246.
[16] K. Kossarzecki, Велике князівство Литовське і Гадяџька унія, [w:] Гадяџька унія 1658 року, рэд. П. Сохань, В. Брехуненко, Киів 2008, с. 215—224; ён жа, Wyprawa korpusu kasztelana połockiego Jana Sosnowskiego pod Stary Bychów (lato — jesień 1659 roku), у кн.: W kręgu Hadziacza A. D. 1658. Od historii do literatury, рэд. P. Borek, Kraków 2008, s. 143–145; M.Szwa. P.Borek, Kraków 2008, s.143–145; M. Szwaba, Litwa wobec unii hadziackiej 1658 roku, „Studia Wschodnie. Prace Historyczne”, t. II, red. K. Matwijowski i R. Żerelik, Wrocław, 1993, s. 33-37.
[17] З польскіх гісторыкаў гэтыя дзеянні падрабязна апісваюць: K. Kossarzecki, Działalność wojskowa pułkownika Iwana Nieczaja na Białorusi w latach 1657—1659, „Україна в Центрально-Східній Европі”, т. V, 2005, с. 373-384; ён жа, Wyprawa korpusu, s. 140-156; P. Kroll, Działania zbrojne pułkownika Iwana Nieczaja na Białorusi w latach 1658-1659, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 132-137.
[18] А. Г. Палубінскі да К. Л. Сапегі, з смілавіцкага лагера 7 X 1654, BN, akcesja, nr 6564, nr 86.
[19] Пра ўмацаванні Слуцка гл.: A. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 431—434; W. Pozdniakou, Założenia urbanistyczne miast Białorusi Południowej w XVI—XVII wieku, „Archeologia Historica Polona”, Toruń, 1996, s. 272-285; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 23—35.
[20]  K. Bobiatyński, Działania posiłkowego korpusu koronnego na terenie Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654—1655, SMHW, t. XLI, 2004, s. 64, 77; B. Dybaś, Fortece…, s. 136, 318; A. P. Hryckiewicz, Milicje miast magnackich na Białorusi i Litwie w XVI-XVIII w., „Kwartalnik Historyczny”, t. LXXVII, 1970, z. 1, s. 48—49; K. Kossarzecki, Forteca słucka w okresie wojen  połowy XVII  wieku,  „Zamojsko-Wołyńskie  Zeszyty Muzealne”, 2004, t. II, s. 45-52.
[21]  Diariusz oblężenia Słucka: Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie, Archiwum Radziwiłłów (далей цыт. AGAD, AR), dz. II, księga 69.14, s. 55-60; параўн.: K. Kossarzecki, Słuck wobec zagrożenia moskiewskiego i kozackiego wobec wojny z Moskwą w latach 1654—1667, „Materiały do Historii Wojskowości”, № 2, Pułtusk 2004, s. 96-98.
[22]  Падрабязней пра гэта: K. Koссажецкі, Джерела Архіву Радзивілів (АГАД) про стосунки князя Богуслава Радзивіла з козацькою Україною в 1655—1669 роках, „Україна в Центрально-Східній Европі”, т. VI, 2006, с. 548—566; ён жа, Słuck wobec zagrożenia, с. 98—101.
[23] B.  N.  Florja,  Bogusław Radziwiłł a Rosja,  „Kwartalnik Historyczny”, R. 116, 2009, z. 4, s. 29-34; ён жа, Русское государство, с. 232, 311—314; гл. таксама: K. Kossarzecki, Słuck wobec zagrożenia, s. 100-101. У маскоўскіх архівах захаваліся таксама пераканальныя сведчанні таго, што для гарантавання бяспекі Слуцку Радзівіл ажно да 1660 г. перадаваў маскоўскаму боку звесткі пра планы арміі Рэчы Паспалітай на ўсходнім фронце, а таксама пра ход перамоваў са Швецыяй у Аліве.
[24] Гарнізон Нясвіжа, які складаўся з прыватных аддзелаў М. К. Радзівіла, налічваў на той час нібыта ажно 1800 чалавек, аднак гэтая лічба падаецца крыху перабольшанай; гл. „Summariusz expens w praesidium nieświeskim przez 6 miesięcy na ludzie Księcia JM pana podczaszego W. Ks. L. łożonych, to jest przez oblężenie a 1 II ad 31 VII anni 1660” (AGAD, AR, dz. II, № 1433). Усяго страты, панесеныя ў 1655—1657 г. уладальнікам горада „спаленымі касцёламі, фальваркамі, свірнамі, гумнамі”, ацэньваліся ў згаданым вышэй спісе, прадстаўленым пад час паседжанняў сойма ў 1661 г., больш як 200 тыс. злотых. Падрабязней гэтыя пытанні разглядаюцца ў артыкуле „Выдаткі князя Міхала Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655-1660 гг.”, апублікаваным у БГА, Т. 18 (2011). http://www.belhistory.eu/konrad-babyatynski-vydatki-mihala-kazimira-radzivila-na-abaronu-nyasvizha-%D1%9E-1655%E2%80%931660-g/
[25] K. Kossarzecki, Próby tworzenia udzielnego władztwa księcia Bogusława Radziwiłła w oparciu o dobra podlaskie i słuckie w okresie zalewu szwedzkiego i moskiewskiego przełomu 1655 i 1656 roku, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 28-41; T. Wasilewski, Zarys dziejów Bogusława Radziwiłła, у кн.: B. Radziwiłł, Autobiografia, oprac. T. Wasilewski, Warszawa, 1979, s. 54—55.
[26] M. A. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 98—100; гл. таксама: К. Kos-sarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, Zabrze 2005, s. 162; Iнвентарны спіс Ляхавіч ад 26 лют. 1658, у: Zbiór dyplomatów rządowych i aktów prywatnych posługujących do rozjaśnienia dziejów Litwy i złączonych z nią krajów (od 1387 do 1710 r.), red. M. Krupowicz, Wilno, 1858, cz. I, № XLVI, s. 116-118.
[27] Паводле верагоднай справаздачы Станіслава Бальскага (пакаёвага слугі губернатара Ляхавічаў), які 7 красавіка ўцёк у маскоўскі лагер, у склад гарнізона крэпасці ўваходзілі дзве харугвы венгерскай пяхоты і тры харугвы драгунаў (разам — 450 жаўнераў), акрамя таго, там знаходзілася 3500 чалавек шляхты, немцаў, яўрэяў ды сялян, якія, натуральна, таксама маглі ўдзельнічаць у абароне (М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 100; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 164-165).
[28]  Падзеі, што адбываліся пад Ляхавічамі, падрабязна апісаў K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s 162-177,189-191, 238-242.
[29] У 1660 г. у склад гарнізона Нясвіжа ўваходзілі: 4 харугвы драгунаў (600 жаўнераў), 2 харугвы венгерскай пяхо-ты (200 жаўнераў), верагодна, 4 харугвы „казацкай” пя-хоты (разам гэтая „фармацыя” павінная была налічваць 300 жаўнераў) і адна харугва казацкай конніцы. Кошты ўтрымання гарнізона (перш за ўсё — на забеспячэнне правізіяй) толькі ў першай палове 1660 г. склалі немалую суму ў 56 628 зл. (гл.: AGAD, AR, dz. II, nr 1433); гл. таксама мой артыкул: Выдаткі князя Міхаіла Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655-1660 г., апублікаваны ў БГА Т. 18 (2011).
[30] K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 167—168. Асноўную інфармацыю пра ўмацаванні Нясвіжа падалі ў сваіх працах: A. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 435-437; F. Markowski, Zamek Mikołaja Radziwiłła Sierotki w Nieświeżu, „Kwartalnik Architektury i Urbanistyki”, т. IX, 1964, z. 2, s. 155-172; М. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 11—16; гл. таксама рэестры нясвіжскіх гармат ад 6 сакавіка i 16 красавіка 1657: AGAD, AR, dz. XXVI, nr 80 i 81.
[31] K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 189-191, 209.
[32] Тамсама, s. 259—263. Пра ўзяцце Шклова даведваемся з ліста П. Я. Сапегі да А. Г. Палубінскага, Чарчын 31 VII 1660, AGAD, AR, dz. V, № 13868, cz. IV, s. 63-64.
[33] K. Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna, s. 181.
[34] „Punkta przy rekuperowaniu fortecy starobychowskiej, między JM panem Eberhardem Bokumem pułkownikiem JKM, a JM panem Owierkiejem Fiedorowiczem Bołtynem, wojewodą ludzi JCW na fortecy bychowskiej zostawających, postanowione i kawalerskim parolem stwierdzone”, у лагеры пад Быхавам 8 I 1664, BCzart., rkps 157, № 2, s. 5-8; гл. таксама ліст Я. Цадроўскага да Б. Радзівіла, Копысь 18І1664, AGAD, AR, dz. V, № 1867, cz. I, s. 87-89.
[35] K. Bobiatyński, Twierdze naddnieprzańskie, s. 30-35. Пра стан замка ў Оршы гл.: М. А. Ткачев, Замки Беларуси, с. 84—86.
[36]  Itinerarium B. Radziwiłła, у: B. Radziwiłł, Autobiografia, s. 235— 241. Падрабязней пра рэзідэнцыю біржанскіх Радзівілаў гл. манаграфію U. Augustyniak, Dwór i klientela Krzysztofa Radziwiłła (1585—1640). Mechanizmy patronatu, Warszawa, 2001, s. 220-249.
[37] AGAD, AR, dz. XXV, № 1766/2-3; гл. таксама: K. Bobiatyński, Twierdze naddnieprzańskie, s. 31—32; A. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 439; M. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 57—60; ён жа, Замки Беларуси, с. 174—176. Вельмі падрабязна, на аснове багатай базы крыніц, гісторыю Копысі ў час вялікай вайны 1654—1657 г. даследаваў апошнім часам K. Kossarzecki, Forteca w Kopy si nad Dnieprem w latach wojny Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1667 (артыкул у друку). Пра лёс гэтага маёнтка да сярэдзіны XVII ст. гл. таксама глыбокае даследаванне J. Seredyki, Magnackie spory o posiadłość kopyskąw XVI i pierwszej połowie XVII w., „Zeszyty Naukowe Wyż szej Szkoły Pedagogicznej im. Powstańców Śląskich w Opolu”, Seria A: Historia, t. XIII (1975), s. 59-111.
[38] Пра іх тагачасны стан гл.: Інвентарны спіс ад 10 студзеня 1661 г.: AGAD, AR, dz. XXV, № 1768, s. 23-24; параўн.: Акты Московского Государства, т. III, сост. Д. Я. Самоквасов, С.Петербург, 1894, № 110/1, с. 106.
[39]  С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Kopyś 27 XII 1660, AGAD, AR, dz. V, № 14423, s. 29—32; гл. таксама лісты ад С. Пшыбароўскага да Б. Радзівіла, Гарадок 13 XI і Копысь 4 XII 1660, тамсама, № 12561, s. 103-106, 107-110; гл. таксама: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 381-383.
[40]   С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 12 VIII 1661, 13 III, 19 і 28 IV 1663, AGAD, AR, dz. V, № 14423, s. 41-44, 53-55, 59-60, 61-64.
[41]  Б. Радзівіл да Я. Мяжэнскага, Каралявец 4 V 1665, AGAD, AR, dz. IV, kop. 60, t. IV, № 388; гл. таксама: У. Слаўкоўскі да Б. Радзівіла, Kopyś 27 VI 1665, AGAD, AR, dz. V, № 14596, s. 9-10.
[42]  M. K. Пац да Б. Радзівіла, Ліпнішкі 24 IV 1665, AGAD, AR, dz. V, № 11209, cz. II, s. 65-66; Я. Мяжэнскі да Б. Радзівіла, Вільня 13 VI 1665, тамсама, № 9646, cz. III, s. 119-122; Б. Радзівіл да А. Бекера, Каралявец 19 VI 1665, AGAD, AR, dz. IV kopie, t. III, № 32, k. 575.
[43]   С. Кміціц да Б. Радзівіла, Гародня 13 IX 1671, AGAD, AR, dz. V, № 6873, s. 19-20; гл. таксама: М. А. Ткачев, Замки Беларуси, с. 175-176.
[44] А. P. Hryckiewicz, Warowne miasta, s. 440-441; M. А. Ткачоў, Замкі і людзі, с. 139-145.
[45]  С. Пшыбароўскі да Б. Радзівіла, Копысь 30 X1660, AGAD, AR, dz. V, № 12561, s. 99-102; П. А. Сапега да А. Г. Палубінскага, б/м 31 X 1660, тамсама, № 13868, cz. IV, s. 92; С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 27 XII 1660, тамсама, № 14423, s. 29-32; гл. таксама: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660, s. 380-385. Трактоўка расійскага боку: А. В. Малов, Московские выборные полки солдатского строя в начальный период своей истории 1656-1671 гг., Москва, 2006, с. 462-463.
[46] С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 12 VIII 1661 i 28 IV 1663, AGAD, AR, dz. V, № 14423, s. 41-44, 61-64.
[47]  Пра яго кар’єру: A. Eachuba, Oficerowie armii litewskiej z armii szwedzkiej i oficerowie armii szwedzkiej z armii litewskiej w latach 1655-1660, у кн.: Wojny północne w XVI-XVIII wieku. W czterechsetlecie bitwy pod Kircholmem, red. B. Dybaś przy współpracy A. Ziemlewskiej, Toruń, 2007, s. 161.
[48]  Гл. біяграфію Sieniawskiego ў: W. Majewski, Mikołaj Hieronim Sieniawski, „Polski Słownik Biograficzny, t. XXXVII, z. 1, Warszawa — Kraków, 1996, s. 137-142.
[49] Ліст камісара па перамовах з Масквой да Стэфана Чарняцкага, Жвіровічы 14 VII 1664, BCzart., rkps 157, nr 206, s. 649-650.
[50] Ход ваенных дзеянняў у 1664 г. падаю паводле свайго артыкула: K. Bobiatyński, Kampania letnia 1664 roku na terytorium Wielkiego Księstwa Litewskiego — nieznany fragment wojny Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1667, у кн.: Wojsko, wojskowość, miasta. Studia po^więcone prof. Stanisławowi Herbstowi w stulecie urodzin, рэд. K. Bobiatyński, P. Gawron, M. Nagielski, Zabrze, 2009, s. 227-232, 234, 236.
[51] Тамсама, s. 230-240.
[52] Тамсама, s. 240.
[53] Тамсама, s. 240-242.
[54] Тамсама, s. 242-246.

Наверх

Генрык Літвін. Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у 1569–1648 г.

1 студзеня, 2011 |


Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну з істотных прычын „унійных спрэчак”. Паўстае пытанне, у якой ступені гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была праявай націску на палітычнай канцэпцыі тэрытарыяльнай непадзельнасці. Каб высветліць дадзеныя аспекты, разгледзім абсяг інтарэсаў літоўскай эліты[1] на „інкарпараваных абшарах” і яе прыватнай актыўнасці на ўзгаданых землях. Такім чынам, наш артыкул будзе свайго роду спробай адказу на абазначаныя пытанні адносна Кіеўскага ваяводства.

У эпоху напярэдадні Люблінскай уніі і адразу пасля гэтага прадстаўнікі княскіх і магнацкіх родаў фактычна не мелі сваіх сядзібаў на Кіеўшчыне. Некалькі маёнткаў з вялікімі зямельнымі надзеламі, якія можна аднесці да маёмасці істотнага парадку, займалі магнаты, што часцей за ўсё сваю дзейнасць і справы вялі па-за межамі ваяводства. Сярод іх (улічваючы і перыяд пасля 1569 г.) былі таксама абывацелі (грамадзяне) Вялікага Княства Літоўскага.

Найбольш значным кіеўскім зямельным багаццем распараджаўся Філон Кміта, які ў 1566 г. атрымаў „на вечнасць” Чарнобыль і прылеглыя да яго тэрыторыі, у дадатак да чаго меў ва ўласнасці вялікую воласць Вяледнікі і некалькі вёсак[2]. Памер маёмасці ставіў Кміту на трэцюю пазіцыю ў спісе мясцовых землеўладальнікаў (1581)[3]. Кмітава сядзіба месцілася ў Чарнобылі, на што ўказ ваў допіс да ягонага прозвішча — Кміта-Чарнобыльскі. Пры гэтым ён выконваў функцыі аршанскага старасты (з 1566 г.), а з 1579 г. — ваяводы смаленскага, што звязвала яго з ВКЛ[4]. Сам ён выразна лічыў сябе ліцвінам[5]. Памёр Кміта ў 1587 г., пакінуўшы пасля сябе непаўнагадовых сыноў, з якіх толькі Лазар „даспеў” да самастойнага ўзросту, але ўсё роўна памёр маладым і без нашчадкаў у 1595 г.[6]. Названыя землі перайшлі ў спадчыну яго сёстрам.

Значнымі былі таксама кіеўскія ўладанні роду Гарнастаяў, што меў мясцовае паходжанне, але пры гэтым валодаў землямі і ўплывамі ў ВКЛ[7]. Са шматлікіх мужчынскіх нашчадкаў роду, што нарадзіліся ў 50-я і 60-я г., у выніку застаўся толькі адзін нашчадак — Гаўрыла Іванавіч. З 1566 г. ён быў ваяводам менскім, а пазней, з 1576 г., ваяводам берасцейскім[8]. У 70-я і 80-я г. XVI ст. ён прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці ВКЛ[9], адначасова ўзмацняючы матэрыяльныя пазіцыі на Кіеўшчыне. Яго адзіны сын Еранім (Ерафей) атрымаў у спадчыну ўсе маёнткі роду, уключна з літоўскімі. Частку апошніх ён прадаў[10]. Ужо наступны прадстаўнік роду, Самуэль, быў моцна звязаны з Кіеўшчынай, пастаянна там жыў, і няма звестак пра ягоныя хоць якія сувязі з ВКЛ[11].

Падобную карціну ў перыяд каля 1569 г. можна назіраць адносна роду Тышкевічаў-Лагойскіх. Гэты род з фамільным гняздом на Кіеўшчыне, маючы немалыя мясцовыя маёнткі, заняў на працягу XVI ст. высокія пазіцыі ў спісе землеўладальнікаў і набыў значныя тэрыторыі ў Вялікім Княстве Літоўскім[12]. Васіль Тышкевіч быў першым сенатарам у гісторыі роду, а таксама займаў пасаду спачатку падляшскага, пазней жа смаленскага ваяводы (з 1569 г.). Ягоны „набытак” складаўся з трох зямельных комплексаў у паветах Менскім, Слонімскім ды на Кіеўшчыне[13]. Маёмасць цалкам перайшла ў спадчыну ўнукам Васіля, сынам яго старэйшага нашчадка — Юрыя[14]. Шматлікія прадстаўнікі роду ў чарговых пакаленнях таксама падтрымлівалі кантакты як з Кіеўшчынай, так і з ВКЛ. Такімі былі Юры, ваявода берасцейскі[15], ягоныя сыны Фрыдрых (Тэадор Фрыдэрык), Марцін і Астап (Ян Яўстахій), якія займалі адпаведна пасады надворнага падскарбія ВКЛ (1607), мсціслаўскага ваяводы (1611) і берасцейскага ваяводы (1615). Нашчадкі двух апошніх сыноў былі адпаведна: Іосіф Марцінавіч — вялікалітоўскім чашнікам (1640) і Антон Астапавіч — надворным падскарбіем ВКЛ (1645), апошні ж у хуткім часе даслужыўся да надворнага маршалка ВКЛ (1645)[16]. Іншым нашчадкам гэтага роду, у сваю чаргу, замінала падобнае рассяроджванне сваіх высілкаў. Януш, сын Фрыдрыха, Станіслаў Іосіфавіч і яшчэ двое Астапавічаў — Крыштаф і Феліцыян — трымаліся кіеўскай маёмаснай прасторы і мясцовай палітычнай сцэны. Наадварот, Пятро Юр’евіч і ягоныя дзеці, а разам з імі Юры і Казімір Астапавічы дзейнічалі на вялікалітоўскай арэне і не мелі дачынення да паўднёва-ўсходняга памежжа[17]. Тышкевічы-Лагойскія былі сярод першых у спісе найбольш заможных магнатаў Кіеўшчыны. Юры, Фрыдрых, Астап належалі да невялікай колькасці латыфундыстаў. Іосіф і Антон — да больш шырокай, але таксама нешматлікай групы заможнай шляхты[18].

Яшчэ адным прадстаўніком эліты ВКЛ, якому належалі значныя зямельныя надзелы на Кіеўшчыне (а таксама на Валыні), быў князь Аляксандр Пронскі. На Дняпры яму перайшлі ў спадчыну воласці Гражаны і Гарашкевічы (іншая назва — Александропаль), якія калісьці ў заставу князям пакінулі Сапегі, але так і не выкупілі[19]. Пронскі вёў актыўную палітычную дзейнасць на вялікалітоўскай арэне, у сувязі з чым ён спачатку займаў пасаду стольніка (1576 — 1588), потым — трокскага кашталяна (1591–†1596). Ён памёр, калі ягоныя два сыны — Аляксандр Актавіян і Юліюш — былі яшчэ непаўнагадовымі, таму спачатку знаходзіліся пад доглядам маці, Фядоры з роду Сангушкаў, а пасля і яе другога мужа, Андрэя Ляшчынскага. Юліюш памёр у 1613 г., Аляксандр жа паехаў за мяжу, дзе памёр пасля 1630 г. без нашчадкаў[20]. Кіеўская маёмасць перайшла да Ляшчынскіх, а пазней была прададзена Нямірычам[21].

Вялікія, але неабжытыя воласці займалі на Кіеўшчыне Кухмістровічы-Дарагастайскія. Гэтыя зямельныя надзелы мелі назву Абухаў, але таксама ўзгадваліся як Кухмістроўшчына[22]. Яшчэ да 1569 г. (адпаведна і пасля 1569 г.) яны складалі долю ў спадчыне Яна, малодшага сына Мікалая, мечніка літоўскага. Па прычыне заўчаснай смерці Яна кіеўская спадчына перайшла яго непаўнагадоваму сыну Паўлу, якім апекаваўся дзядзька Пятро[23]. Па ўсім відаць, Пятра Дарагастайскага мала цікавілі прыдняпроўскія землі, таму ён прадаў іх Канстанціну Астрожскаму ў 1588 г., калі разышліся чуткі, што ягоны пляменнік, які быў выпраўлены па навуку за мяжу, там і памёр. Павел Дарагастайскі, аднак, не памёр, і калі вярнуўся на радзіму, нагадаў дзядзьку пра страчаную маёмасць. Землі вярнуліся да яго пасля другога аспрэчання ў 1598 г. Праўда, гаспадар праз пару гадоў пакінуў гэты свет (1607/1609), а Абухаў стаў уласнасцю Андрэя Фірлея, мужа дачкі Паўла — Альжбэты (Гальшкі)[24]. Сувязі Паўла з ВКЛ цалкам перарваліся, хіба што ён кантактаваў са сваякамі.

Землі ў Кіеўскім ваяводстве імкнуліся пакінуць у сваёй уласнасці не толькі Дарагастайскія, але і іншыя літоўскія „паны” — Халецкія. У 1569 г. ім належала палова Ржышчава з воласцю[25]. Маёмасць была падзелена паміж сынамі Іосіфа (Есіпа), што быў аўруцкім старастам. Свае надзелы меў там таксама Андрэй, што спачатку служыў суддзёй (1579), а пасля рэчыцкім маршалкам (1589–†1595)[26], разам з ім месціліся там Васіль (пасля 1588) і Ян, які быў спачатку гаспадарскім маршалкам (1588), пасля ж мечнікам літоўскім (1589–†1615)[27]. У 1586 г. Андрэй выкупіў другую палову Ржышчаўскай воласці ў яе ўласнікаў па прозвішчы Кордыш. Пасля яго смерці маёнтак быў прыдзелены сынам Юзафіяну, Францішку і Пятру. Сваю частку саступіў ім таксама дзядзька Ян, брат бацькі, які ў крыніцах да 1604 г. узгадваецца як суўладальнік маёнтка[28]. Пятро і Францішак памерлі маладымі і без нашчадкаў, таму адзіным уласнікам Ржышчаўскай воласці стаў Юзафіян, якому давялося весці бясконцыя спрэчкі за межы паміж Кіеўскім і Багуслаўскім староствамі. Не маючы магчымасці развязаць пытанне на сваю карысць, ён надумаў прадаць увесь свой кіеўскі маёнтак Варонічам у 1625 г., пасля чаго, імаверна, перабраўся ў ВКЛ[29].

На Кіеўшчыне свае маёнткі мелі прадстаўнікі яшчэ адной лініі Халецкіх — сыны Герасіма, Васіль і Багдан. Аднак ужо ў 1572 г. яны прадалі воласць Вільск князю Багдану Карэцкаму, які, не доўга думаючы, перапрадаў яе Астрожскім[30].

Адным з двух кіеўскіх сенатараў, якія ў 1569 г. пе-райшлі пад юрысдыкцыю Кароны, быў кашталян Павел Сапега. Асноўная частка яго маёнткаў знаходзілася ў ВКЛ, а з Кіеўшчынай яго звязвала па большасці ўтрыманне з 1560 г. Любецкага староства і служба аховы памежжа, што вынікала з гэтага абавязку. Маёмасць, якой Сапега быў на тых землях спадчынным уласнікам (мясцовасць Гражаны), была закладзена Пронскім. Пасля уніі Сапега быў звязаны з літоўскай палітычнай арэнай і падтрымліваў далучэнне Кіеўшчыны і Валыні да Вялікага Княства Літоўскага. Жыў ён пры гэтым пераважна ў Любечы і сумленна выконваў там абавязкі старасты[31]. Пасля яго смерці (1580) членам яго сям’і не перадаліся землі Любецкага староства, як і не вярнулася да іх Гражанская воласць, таму кантакты названых Сапегаў з Кіеўшчынай перапыніліся[32].

Зямельныя надзелы на Кіеўшчыне меў таксама іншы прадстаўнік роду Сапегаў — Багдан, кашталян берасцейскі (з 1579 г.), пазней — смаленскі (1585–†1593). Былі гэта, аднак, дзве сціплыя воласці — вёска Радомель і Гызін (Хішын)[33]. Палітычная і вайсковая актыўнасць кашталяна была скіравана на Літву[34]. Усё паказвае на тое, што пасля яго смерці сям’я прадала названыя надзелы Нямірычам, прынамсі яны належалі апошнім яшчэ да 1599 г.[35].

Хоць і прасторныя, але ў большасці неасвоеныя землі займалі на Кіешўчыне Францкевічы-Радзімінскія[36]. Прыкладна ў 1569 г. Гулянікі i Карашын, як незаселеныя, узяў пад свой догляд кіеўскі ваявода Канстанцін Васіль Астрожскі. Гулянікі тады запісалі ў дзяржаўную маёмасць Рэчы Паспалітай, а ў 1595 г. перадалі пад катэгорыяй „пустое гарадзішча” Яну Аксаку[37]. Радзімінскія яшчэ доўгі час судзіліся за сваё адабранае дабро, але ў 1629 г. канчаткова адмовіліся ад спрэчкі і земляў у Гуляніках[38]. Інакш складалася сітуацыя вакол Карашына — яго Канстанцін Астрожскі далучыў да сваіх спадчынных маёнткаў[39]. Міхал Францкевіч-Радзімінскі, полацкі падкаморы, распачаў насуперак гэтаму працэс рэстытуцыі названай маёмасці (1598)[40]. Ягоны сын Мікалай выйграў справу, дачакаўшыся фармальнай перадачы яму маёмасці, што перапісаў сабе „на спадчынных правах” Астрожскі (1604)[41]. Той самы Мікалай да 1624 г. гаспадарыў у Карашыне разам з братам Янам, якому таксама належала ўзгаданая мясцовасць, пазней жа, відаць, пасля продажу, маёнтак быў ва ўласнасці кіеўскага лоўчага Вацлава Жміёўскага[42]. Мікалай і Ян трымалі таксама іншыя пакінутыя бацькам уладанні, у тым ліку Масанаў (іначай — Масаны, Мазаны, Мазанаў). Гэты маёнтак над Прыпяццю неперарыўна належаў роду Францкевічаў-Разімінскіх прыкладна ад сярэдзіны XVI ст., калі не з ранейшага часу[43]. У першыя гады пасля прыняцця уніі быў уласнасцю Міхала, полацкага падкаморыя[44]. Калі ж той памёр у 1598 г., Масанаў перайшоў да сыноў — Яна (†1635) і Мікалая, надворнага харужага літоўскага (†каля 1630)[45]. Больш дакладных дадзеных пра продаж Масанава мы не маем, але адбыўся ён не раней за 1628 г. і не пазней за 1634 г., калі ўласнікам яго запісвалі ўжо Іпаліта Радкевіча, кіеўскага мечніка[46]. З гэтага вынікае, што Францкевічы-Радзімінскія таксама адступіліся ад кіеўскага землеўладарання прыкладна ў 1630 г.

Невялікія зямельныя ўладанні на Кіеўшчыне мелі і Скумін-Тышкевічы. Дзмітры займаў тут нават урад падкаморыя, але ў 1576 г. атрымаў магчымасць заняць пасаду надворнага маршалка ВКЛ і знік з грамадскага і палітычнага жыцця ваяводства[47]. Ягоны брат Тодар трымаў ва ўласнасці надзелы ў Чэрніне на паўночным Задняпроўі[48], але актыўную дзейнасць праводзіў у Літве. Ён займаў тут пасады надворнага падскарбія (1576), земскага падскарбія (1586) і ўрэшце наваградскага ваяводы (1590–†1618), быў актыўным прадстаўніком палітычнай эліты ВКЛ і без сумневу лічыў сябе ліцвінам[49]. Чэрнін перадаваўся па спадчыне наступным пакаленням Скуміноў. Сын Тодара Януш пераказаў гэтыя землі дачцэ Кацярыне, якая разам з другім сваім мужам Янушам Вішнявецкім прадала іх у 1636 г. Андрэю Драгаеўскаму[50].

На поўначы Кіеўскага ваяводства распасціраліся землі Слушкаў пад назвамі Мухаедавічы, Апачыцы і Углы (Вуглы). У часовых межах 1569 г. на іх гаспадарыў Мікалай, крычаўскі стараста[51]. З 1581 г. іх уласніцай была запісана „пані Мікалаёва Слушчына”, а была ёю Гальшка з роду Кмітаў, на той час, відаць, ужо ўдовая па Мікалаю[52]. Праз нейкі час гэтыя маёмасці перадаліся дзецям Мікалая. У 1598 г. Мікалай Мікалаевіч Слушка запісаў на сваю жонку Ганну з роду Тхужэўскіх права дажываць і быць пад апекай на кіеўскіх маёнтках[53]. З чаго вынікае, што тады ён быў адзіным іх уладальнікам і памёр без дзяцей у тым самым 1598 г., а Мухаедавічы і іншыя надзелы спадчынна перадаліся ягоным малодшым братам Крыштафу і Аляксандру[54]. На кіеўскіх землях Слушкаў Аляксандр і Крыштаф былі суўладальнікамі, пакуль Крыштаф не памёр у 1619 г., а яго частку прынялі ў спадчыну сыны Рэмігіян і Рафал[55]. У 1631 г. дайшло да падпісання сямейнага пагаднення, паводле якога сыны Крыштафа атрымалі ў выключнае ўладанне кіеўскія землі, саступіўшы дзядзьку Аляксандру частку земляў у ВКЛ[56]. У пазнейшыя гады на гэтых землях вяліся прыгранічныя спрэчкі з праваслаўным мітрапалітам Пятром Магілам[57], што, магчыма, паўплывала на рашэнне братоў прадаць усе маёнткі ў Кіеўскім ваяводстве Стэфану Аксаку[58]. Сям’я Слушкаў даволі доўга трымалася сваёй маёмасці на Кіеўшчыне, напэўна таму, што іх землі знаходзіліся ля самай мяжы з ВКЛ. Прадстаўнікі названага роду былі звязаныя з Літвой і вялі там палітычныя і вайсковыя справы. Мікалай Мікалаевіч быў вядомым і паважаным военачальнікам. Ён кіраваў войскам ВКЛ, якое дапамагала кароннай арміі ваяваць з казацкімі аддзеламі Налівайкі, і лічыўся абывацелем ВКЛ[59]. Ягоны малодшы брат Крыштаф распачаў у ВКЛ кар’еру і ўрадавую (менскі падсудак у 1600 г.), і палітычную (менскі пасол у 1600 г.)[60]. Там ён жыў і дзейнічаў, хоць ад 1607 г. меў яшчэ пасаду вендэнскага ваяводы ў Інфлянтах, што належалі да супольных каронна-літоўскіх земляў[61]. Актыўным сенатарам ВКЛ быў і малодшы з братоў, Аляксандр Слушка — кашталян менскі з 1618 г. і жамойцкі з 1628 г., ваявода менскі з 1633 г., наваградскі з 1638 г. і трокскі з 1642 г. (памёр у 1647 г.)[62]. Нават кіеўскія спрэчкі спрабаваў вырашыць у судах ВКЛ, у выніку чаго трапіў у працяглы працэс з суседзямі з-пад Мухаедавічаў — Сурынамі[63].

Адначасова з працэсам адыходу ліцвінаў з Кіеўшчыны адбываўся — што праўда, у меншай меры — іх наплыў на названыя тэрыторыі. Прыгадаем, што кіеўскія маёнткі Кмітаў прынялі ў 1595 г. прадстаўнікі двух родаў з ВКЛ — Сапегаў і Друцкіх-Горскіх. Пасля смерці свайго брата Лазара Соф’я, жонка Лукаша Сапегі, і з ёю Багдана Друцкая — абедзве дачкі Кміты — падзялілі бацькаву спадчыну такім чынам, што першай засталася Чарнобыльская воласць, другой жа Вяледніцкая з некалькімі меншымі маёнткамі (Замысловічы, Ракітнае, Антонаў, Макалевічы, Вепрын, пераназваны пазней у Лукашаў)[64]. Друцкія, аднак, не прыжыліся на Кіеўшчыне. Калі ў 1609 г. Юры Друцкі-Горскі загінуў пад Масквой, удава перапісала сваю частку бацькавай спадчыны на сястру і яе сямейства. Такім чынам, у 1613 г. Лукаш Сапега стаў уласнікам усіх кіеўскіх земляў Кмітаў[65]. Спачатку ён паменшыў іх памеры продажам Ракітнага Гойскім (1623)[66], запісаўшы таксама Замысловічы ва ўласнасць езуітам з Вінніцы[67]. Калі ж адзіны яго сын Самуэль памёр у 1625 г., ён запісаў усе іншыя маёнткі на свайго сваяка, вялікага канцлера літоўскага Льва Сапегу, якому права ўласнасці на іх служыла з 1626 г.[68]. Леў Сапега сам на іх не сядзеў, а аддаў у распараджэнне стрыечным братам Паўлу, Яну і Андрэю, сынам Яна Пятра, усвяцкага старасты[69]. Тады ж адбылося чарговае памяншэнне ўсёй гэтай зямельнай маёмасці — у 1627 г. Іосіфу Корсаку быў прададзены Антонаў[70]. Дарэчы, названы зямельны надзел знаходзіўся на поўначы Кіеўшчыны і тады ўжо адносіўся да Мазырскага павета ВКЛ[71]. Воласць Вяледнікі патрапіла пад заставу, пазней жа, з прычыны яе несвоечасовага выкупу, перайшла ў спадчынную ўласнасць Станіслава Веляма[72]. Макалевічы і Вепрын, невядома дакладна якім чынам, адышлі да Чарлянкоўскіх[73]. Сапегі пакінулі сабе на Кіеўшчыне толькі Чарнобыль з воласцю. Калі ў 1633 г. памёр Леў Сапега, гэты маёнтак атрымаў ягоны сын, Казімір Лявон[74]. З Кіеўшчынай ён не быў звязаны ніякім чынам. Вядома, што на сойме 1646 г. ён спрабаваў нават прылучыць Чарнобыль да ВКЛ[75], аднак рашучая нязгода кіеўскіх паслоў пакінула воласць у межах іх ваяводства, Сапега ж пры гэтым ад яе не адмовіўся да канца даследаванага намі перыяду.

На поўначы ад Чарнобыля, недалёка ад межаў з ВКЛ, знаходзілася воласць Вострагладавічы, якая ў 20-я г. XVII ст. таксама патрапіла ў рукі ўласнікаў, што выводзіліся з элітаў ВКЛ. Не пазней за 1624 г. гэты маёнтак стаў належаць Мікалаю Абрагамовічу[76]. Прывялі да гэтага складаныя сямейна-фінансавыя дамоўленасці. Вострагладавічы ў маёмасць Абрагамовічаў прыўнесла жонка Мікалая, князёўна з роду Курцэвічаў. Ён перайшоў ёй у спадчыне па маці, Гальшкі з роду Стужынскіх, якая трэці раз выйшла замуж за Мікалая Харленскага, у гэтым шлюбе дзяцей не мела і калі стала ўдовай, атрымала названыя землі па мужу, запісаўшы іх сваёй адзінай дачцэ[77]. Воласць знаходзілася на памежжы з ВКЛ, таму Абрагамовічам было даволі зручна займацца яе адміністраваннем. Яны таксама не адмовіліся ад яе да канца даследаванага намі перыяду.

Два наступныя і апошнія ў нашым даследаванні кіеўскія маёнткі прадстаўнікоў эліты ВКЛ аддзяліліся ад вялізнай латыфундыі Карэцкіх. Пасля смерці князя Іахіма і завяршэння „пажыццёвага ўладання” яго жонкі Ганны з роду Хадкевічаў (†1626) два надзелы перадаліся ў спадчыну яго дочкам. Ганна, Глябовіч па мужу, атрымала мясцовасць Гаголеў з воласцю[78], а Лавінія, па мужу Радзівіл, — мясцовасць Базар з прылеглай тэрыторыяй (cum attinentis)[79]. Але Глябовічы на Украіне не затрымаліся, бо ўжо ў 1642 г. іх сын Марцыбелі Юры, падстолі літоўскі, прадаў усе кіеўскія землі Стэфану Аксаку[80]. У сваю чаргу Лавінія Радзівіл стала ўдовай ужо ў 1626 г. і, відавочна, апекавалася родавымі маёнткамі Карэцкіх на Кіеўшчыне да сваёй смерці ў 1648 г.[81].

Як мы пабачылі, прадстаўнікі элітаў ВКЛ, што ў 1569 г. валодалі зямлёй на Кіеўшчыне, паволі ці хутчэй пакінулі свае ўскраінныя маёнткі. Кміты вымерлі ў 1595 г. Пронскія з’ехалі з Кіеўшчыны прыкладна ў 1613 г., Дарагастайскія — каля 1607, Халецкія — каля 1625, дзве лініі роду Сапегаў — каля 1580 i 1599 г., Скуміны — пасля 1618 г., Францкевічы-Радзімінскія — каля 1630 г., а Слушкі — у 1640 г. Нашчадкі роду Гарнастаяў засталіся на Украіне, затое практычна перасталі зносіцца з ВКЛ. Толькі Тышкевічы-Лагойскія дзейнічалі па двух напрамках, падтрымліваючы зносіны як з ВКЛ, так і з Кіеўшчынай. У спадчыну атрымалі кіеўскія маёнткі Сапегі з канцлерскай лініі і Радзівілы з лініі клецкай, але ўласнасць гэтая мела для іх другараднае значэнне, і мы не адзначаем выразных сувязяў названых сем’яў з Кіеўскім ваяводствам.

Сляды палітычнай актыўнасці прадстаўнікоў эліты ВКЛ на Кіеўшчыне выяўляюцца рэдка і звязаныя з дзейнасцю прадстаўнікоў дзвюх фамілій — Сапегаў і Тыш-кевічаў. Фігурай, з якой лічыліся ў межах ваяводства, быў, без сумневу, Лукаш Сапега (†1626). Ён утрымліваў сядзібы ў Чарнобылі і Вяледніках, прымаў удзел у рэгіянальных фракцыях і спрэчках, нажыў сярод кіеўскай шляхты і сяброў, і ворагаў. Акрамя таго, што ён меў немалыя ўладанні, падтрымкай яго дзейнасці быў уплывовы сваяк Леў Сапега[82]. Пасля смерці Лукаша кіеўскія маёнткі перайшлі менавіта да яго, а ўласнік аддаў іх пад дагляд сваякам — усвяцкім старасцічам. Тыя імкнуліся працягваць справу Лукаша і гэта нават няблага выходзіла, бо Павел Сапега меў гонар прадстаўляць ваяводства на канвакацыйным сойме ў 1632 г.[83]. Аднак у перыяд панавання Уладыслава IV Сапегі знікаюць з кіеўскай палітычнай сцэны.

Адзінай сям’ёй, якая свядома захоўвала актыўнасць і на Літве, і на Кіеўшчыне, былі Тышкевічы па лініі Юрыя, берасцейскага ваяводы (†1576). Ян Яўстафій, у крыніцах часцей узгадваны як Астап, быў актыўным удзельнікам кіеўскіх соймікаў. У 1605 г. яго абралі ў Жытоміры паслом на сойм[84]. Урадавую кар’еру яму ўдалося зрабіць у ВКЛ — быў адпаведна надворным падскарбіем літоўскім (1607), ваяводам мсціслаўскім (1611) і пасля берасцейскім (1615–†1631)[85]. Пры гэтым ён не адступіўся ад Кіеўшчыны і Кароны, імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны з Томашам Замойскім i ў 1629 г. быў прэтэндэнтам на пасаду кіеўскага ваяводы — пасля таго, як памёр Аляксандр Заслаўскі[86]. Іншымі словамі, ён актыўна ўдзельнічаў у папярэдніх мясцовых раскладах на шляху да канкрэтнай пасады, дбаў пра добрыя зносіны з мясцовымі лідарамі[87]. Ягоныя сыны — Крыштаф і Феліцыян — зрасліся з Кіеўшчынай мацней за бацьку, а вось Антон Ян выступаў падобным чынам адразу на дзвюх арэнах — літоўскай і кіеўскай. Ён быў паслом віленскага сойміка (хутчэй за ўсё ў 1641), а таксама жытомірскага (1632, 1633, 1640, 1643), але дзяржаўныя пасады займаў — у адрозненне ад братоў — выключна ў ВКЛ (чашнік літоўскі 1640, надворны падскарбі літоўскі 1640, надворны маршалак літоўскі 1645)[88].

Варта таксама ўзгадаць пра ўплывовасць Крыштафа і Януша Радзівілаў на кіеўскай палітычнай сцэне. Кіраваная імі дысідэнцкая партыя мела сваіх прадстаўнікоў і на жытомірскім сойміку. Да супольнікаў князёў на Біржах і Дубінках у апошняй фазе панавання Жыгімонта Ш адносіліся Гаўрыла і Раман Гойскія[89]. Добрыя кантакты былі ў іх тады і з Нямірычамі[90]. Пры Уладыславе IV сувязі паміж Радзівіламі і лідарам кіеўскіх дысідэнтаў Юрыем Нямірычам яшчэ больш узмацніліся[91]. Гетман ВКЛ „аддэлегаваў” нават на Кіеўшчыну ў падтрымку Нямірычу свайго вернага супольніка Самуэля Пшыпкоўскага, які вызначыўся там вялікай актыўнасцю, быў абраны паслом і маршалкам сойміка[92]. Прыхільнікамі Радзівілаў былі не толькі дысідэнты. Існуюць прыклады цеснага супрацоўніцтва з гетманам ВКЛ каталіка Антонія Тышкевіча[93]. Да радзівілаўскіх кліентаў адносіўся яшчэ адзін каталік, кіеўскі падваявода і жытомірскі пасол 1646 г. Аляксандр Лянкевіч-Іпагорскі[94]. Таксама вядома, што Крыштаф Радзівіл наладжваў добрыя сувязі з кіеўскімі лідарамі праваслаўя, напрыклад з Фёдарам Праскурам-Сушчанскім[95].

Кантакты эліты ВКЛ з Кіеўшчынай пасля 1569 г. былі рэдкімі, прычым выяўлялася выразная тэндэнцыя іх знікнення. Устойлівыя сувязі прадстаўнікоў роду Тышкевічаў і Сапегаў з Прыдняпроўскім ваяводствам трэба разглядаць хутчэй як выключэнне, а не як правіла. Абмежаваная актыўнасць прадстаўнікоў некалькіх важных родаў ВКЛ датычыла паўночнай часткі Оўруцкага павета, што была спрэчнай тэрыторыяй паміж Каронай і Княствам. Падобным чынам уплывы біржанскіх Радзівілаў на Кіеўшчыне не трэба разглядаць як праяву моцных сувязяў паміж Літвой і Кіевам, а як імкненне апошніх арганізаваць там агульнадзяржаўны рух, перадусім веравызнаўчага, хоць і не толькі, характару. Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай былі на момант падпісання уніі рэдкія і не надта трывалыя, тым лягчэй яны паддаліся эрозіі пасля уніі. Пастулаты аб вяртанні земляў, што ставіліся лідарамі ВКЛ у 70-я і 80-я г. XVI ст., мелі, відаць, чыста палітычныя падставы.

Пераклад Інэсы Курян

[1] У прыведзеных ніжэй разважаннях бярэцца пад увагу распаўсюджанае азначэнне, дзе пад элітай разумеюцца прадстаўнікі тых літоўскіх родаў, што займалі канкрэтную пасаду ў вышэйшай палаце сойма ці мелі высокі чын у цэнтральнай адміністрацыйнай іерархіі. 
[2] Клепатский П. Н. Очерки по истории киевской земли. Т. 1. Литовский период. Одесса, 1912. С. 215, 226, 227, 256, 301, 310. 
[3] Litwin H. Napływ szlachty polskiej na Ukrainę 1569–1648. Warszawa, 2000. S. 26. 
[4] Eberle J. Kmita Czarnobylski Filon // PSB. T. 13. S. 88–89. 
[5] Lulewicz H. Gniewów o unię ciąg dalszy. Stosunki polsko-litewskie w latach 1569–1588. Warszawa, 2002. S. 107–108. 
[6] BC, Zbiór Muzeum Narodowego, 863, cz. 5, k. 57; Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I–III, wyd. A. Jabłonowski. [у:] Polska XVI wieku po względem geograficzno-statystycznym. T. 9, wyd.: Źrodła Dziejowe. T. 20–22. Warszawa, 1894. Dz. II. S. 13. 
[7] Пятае месца сярод землеўладальнікаў у 1581 г. Гл.: Litwin H. Napływ… Op. cit. Гл. таксама: Litwin H. Rody pańskie Kijowszczyzny. Status majątkowy // Przegląd Wschodni. T. VIII, z. 2 (30). 2002. S. 249–250. 
[8] Markiewicz A. Hornostaj Gabriel (Hawryła) // PSB. T. 9. S. 626–627. 
[9] Lulewicz H. Gniewów o unię… Op. cit. S. 201, 217, 237, 247, 276, 295, 315, 357, 363, 391. 
[10] Boniecki A. Herbarz Polski. T. 7. S. 340. 
[11] Rulikowski E. Opis powiatu kijowskiego. Kijów — Warszawa, 1913. S. 128–129. 
[12] Lulewicz H. Miszkowicze, Kalenikowicze, Tyszkowicze (Tyszkiewicze) — cztery pokolenia w dziejach rodu (XV wiek — pierwsza połowa XVI wieku). [у:] Władza i prestiż: magnateria Rzeczypospolitej w XVI–XVIII wieku, red. J. Urwanowicz. Białystok, 2003. S. 306. 
[13] Op. cit. S. 324–328. 
[14] Litwin H. Rody… Op. cit. S. 242–243. 
[15] Lulewicz H. Gniewów o unię… Op. cit. S. 86, 111, 134, 151, 182. 
[16] Litwin H. Rody… Op. cit. S. 243–244. 
[17] Op. cit. S. 242–245. 
[18] Op. cit., гл. таксама: Litwin H. Napływ… Op. cit. S. 26, 30. 
[19] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 36. Dz. II. S. 112. У 1581 г. гэта быў дзясяты з самых вялікіх зямельных уладанняў на Кіеўшчыне, гл.: Ltwin H. Napływ… Op. cit. S. 26. 
[20] Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 402–403. 
[21] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 67. 
[22] Rulikowski E. Obuchow… [у:] Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich (далей SGKP). T. 7. S. 356–358. 
[23] Op. cit. На жаль, Рулікоўскі пераблытаў тут дзве постаці. На самай справе, Паўлам апекаваўся ягоны дзядзька Пятро, што быў сынам вялікалітоўскага мечніка Мікалая, які ў хуткім часе пасля 1588 г. памёр (A. Boniecki. Herbarz… Op. cit. T. 13. S. 86). Рулікоўскі жа пераблытаў яго з Пятром, сынам полацкага ваяводы Мікалая. Названы Рулікоўскім Пятро, менскі кашталян з 1597 г., а пасля ваявода мсціслаўскі з 1600 і смаленскі з 1605 (†1611), быў па ўзросце амаль равеснікам Паўла і не мог быць ягоным апекуном. 
[24] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 42, 76, 149, 191, 250, 331, 475. 
[25] Rulikowski E. Rżyszczow… [у:] SGKP. T. 10. S. 171–174. 
[26] Halecki O. Chalecki Andrzej // PSB. T. 3. S. 247. 
[27] Halecki O. Chaleccy na Ukrainie // Miesięcznik Heraldyczny. T. 3. 1910. Гл. таксама: Rulikowski E. Opis powiatu kijowskiego… Op. cit. S. 132–137. 
[28] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 41, 75. Boniecki A. Herbarz… Op. cit. T. 2. S. 335. 
[29] Op. cit. Dz. III. S. 396. Rulikowski E. Rżyszczow… [у:] SGKP. T. 10. S. 172. 
[30] Halecki O. Chaleccy na Ukrainie… Op. cit. S. 198. 
[31] Lulewicz H. Sapieha Paweł // PSB. T. 35. S. 131–133. 
[32] Rachuba A. Sapieha Jan Piotr // PSB. T. 34. S. 621–624. 
[33] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 43. 
[34] Lulewicz H. Sapieha Bohdan // PSB. T. 34. S. 594–596. 
[35] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 88. 
[36] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. III. S. 622. 
[37] Metryka Ruska (Wołyńska). Regesty dokumentów kancelarii koronnej dla ziem ukraińskich (województw wołyńskiego, bracławskiego, kijowskiego i czernihowskiego) 1569–1673, ed. P. Kennedy Grimsted. Kijow, 2002. S. 451. 
[38] Першыя згадкі пра прававыя спрэчкі за Гулянікі з удзелам Радзімінскіх датаваныя 1606 г., гл.: Опись актовой книги Киевского Центрального Архива. T. 1, 8–14, 16–18. Kиев, 1869–1882. T. 10. С. 21. Дэкрэт ад 1629 г., гл.: Metryka Ruska… Op. cit. S. 662. 
[39] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 39. 
[40] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 34. 
[41] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 439. 
[42] Па гэтым пытанні ў нас ёсць супярэчлівыя дадзеныя. Так, Эдвард Рулікоўскі сцвярджаў, што ад Міхала мясцовасць Карашын перайшла ў спадчыну ягонаму сыну Яну, які памёр у 1631 г., а пасля сыны апошняга перадалі свае правы на маёнтак дзядзьку Мікалаю, гл.: Rulikowski E. Karaszyn. [у:] SGKP. T. 3. S. 832. Пры гэтым ёсць звесткі, што два браты — Мікалай і Ян — разам гаспадаравалі ў Карашыне, гл.: Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 190, 227, 249, 254, 362. Відаць, усё ж Мікалай памёр раней за Яна. Як пісаў Рулікоўскі, Мікалай пасля 1631 г. прадаў Карашын Юрыю Нямірычу, а той перапрадаў маёнтак Вацлаву Жміёўскаму, гл.: Rulikowski E. Karaszyn. Op. cit. На самай справе Жміёўскі меў права ўласнасці ўжо ў 1624 г., а ў рэестры пабораў ад 1628 г. ён узгадваецца як адзіны ўласнік маёнтка, гл.: Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 326. Dz. I. S. 71. 
[43] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. III. S. 667. 
[44] Гл. падаткoвы рэестр ад 1581 г.: Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 42. 
[45] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 92, 248, 267. 
[46] У 1628 г. рэестр пабораў мае запіс адносна ўласніка Масонава, якім з’яўляецца Мікалай Францкевіч-Радзімінскі, гл.: Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 85. У наступным рэестры ад 1634 г. фігуруе ўжо Радкевіч, гл.: Центральний державний історичний архів України у Києві (далей ЦДІАУК), ф. 11, спр. 9, арк. 1808. 
[47] Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV–XVIII wieku. Spisy, opr. E. Janas, W. Kłaczewski. Kórnik, 2002. S. 45. 
[48] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 41. Dz. II. S. 213, 278, 528. 
[49] Lulewicz H., Gniewów o unię… Op. cit. S. 254, 255, 294, 354, 357, 380, 395, 400, 401, 404. 
[50] Biblioteka im. Łopacińskich w Lublinie, nr 465, bp. 
[51] BC, Zbiór Muzeum Narodowego, 863, cz. 19, k. 2. Ukraina (Kijów — Bracław)… Op. cit. Dz. III. S. 667. Гл. таксама: Nagielski M. Słuszka Krzysztof // PSB. T. 39. S. 151. Niesiecki. T. 8. S. 413. 
[52] Ukraina (Kijów — Bracław)… Op. cit. Dz. I. S. 41, 42. 
[53] Ukraina (Kijów — Bracław)… Op. cit. Dz. II. S. 20. 
[54] Nagielski M. Słuszka Aleksander // PSB. T. 39. S. 136. 
[55] Ukraina (Kijów — Bracław)… Op. cit. Dz. I. S. 84. Dz. II. S. 66, 208. Опись актовой книги… T. 13. C. 86. 
[56] Nagielski M. Słuszka Krzysztof… Op. cit. S. 152. 
[57] Описание документов Архива Западнорусских Униатский митрополитов. Изд. С. Г. Рункевич. С.-Петербург, 1895. С. 228. 
[58] BC, Zbiór Muzeum Narodowego, 863, cz. 19, k. 72. 
[59] Rzońca J. Rzeczpospolita Polska w latach 1596–1599; Wybrane zagadnienia polityki wewnętrznej i zagranicznej. Opole, 1990. S. 13–14. Niesiecki. T. 8. S. 414. 
[60] Wisner H. Rzeczpospolita Wazów II. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego — dyplomacja — varia. Warszawa, 2004. S. 250. 
[61] Nagielski M. Słuszka Krzysztof… Op. cit. S. 152. 
[62] Nagielski M. Słuszka Aleksander… Op. cit. S. 135–136. 
[63] Metryka Ruska… Op. cit. S. 690, 707, 712, 727, 728. 
[64] BC, Zbiór Muzeum Narodowego w Krakówie, 863/5, k. 57; Архив Юго-Западной Росии, издаваемый Временною Комиссиею для разбора древних актов. Ч. 1–8. В 34 т. Киев, 1859–1914. Ч. 6. T. 1. Отд. 1. С. 244–253; Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 13, 205. 
[65] AP Kraków, Archiwum Młynowskie Chodkiewiczow, N. 972; Опись актовой книги… T. 13. C. 87; Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 205. 
[66] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 629. 
[67] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. II. S. 628. 
[68] AP Kraków, Archiwum Młynowskie Chodkiewiczow, N. 972. 
[69] Опись актовой книги… T. 9. C. 33. 
[70] Sapiehowie. Materiały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 1–2. S.-Petersburg, 1891. S. 69. 
[71] Крикун М. Адміністративно-територіальний устрій Право-бережної України в 15–18 ст.: Кордони воєводств у світлі джерел. Київ, 1993. С. 140–145. 
[72] ЦДІАУК, ф. 11, спр. 9, арк. 1803. 
[73] BJ 4503, k. 50, 85, Archiv Jugozapadnoj… Op. cit. Cz. 7. T. 1. S. 411; Опись актовой книги… T. 14. C. 22. 
[74] Кароткі час суўладальнікам быў ягоны старэйшы брат Ян Станіслаў, які памёр у 1635 г., гл.: BC, Zbiór Muzeum Narodowego w Krakówie, 863/5, k. 66. 
[75] Rachubа А. Sapieha Kazimierz Leon // PSB. T. 35. S. 33. 
[76] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 83. Dz. II. S. 359; ЦДІАУК, ф. 11, спр. 9, арк. 1703, 1802. 
[77] Гл.: Wolff J., Kniaziowie… Op. cit. S. 199. A. Boniecki. Herbarz… Op. cit. T. 2. S. 345. Біяграма Мікалая Абрамовіча ў Польскім Біяграфічным Слоўніку (PSB) чамусьці не ўзгадвае яго першую жонку Эву, якая паходзіла з роду Курцэвічаў, гл.: W. Lipiński. Abramowicz vel Abrahamowicz Mikołaj // PSB. T. 1. S. 14–15. 
[78] Ukraina (Kijów — Bracław)… Dz. I. S. 72. 
[79] Jw. S. 88. 
[80] Lasocki Z. Sienkiewiczowskie „lwie pacholę” i rod jego // Miesięcznik Heraldyczny. 1936. T.15. S. 5. 
[81] CDIAK, Fond 11, nr 9, k. 1799. 
[82] Гл. перапіску паміж Лукашом і Львом Сапегамі [у]: Archiwum domu Sapiehow. T. 1. 1575–1606, wyd. A. Prochaska. Lwow,1892, passim. 
[83] AR V, 8031, k.157. 
[84] BC 320, k. 244. 
[85] Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku. Spisy, opr. H. Lulewicz, A. Rachuba. Kórnik, 1994. S. 161. 
[86] Астап Тышкевіч да Тамаша Замойскага, 9 VI 1621, 22 VI 1628, 27 IX 1629, AGAD, AZ 747, k. 111, AZ 390, nr 1, 2. 
[87] [Януш Тышкевіч] да Тамаша Замойскага, [1630. M. 27 VIII a 17 IX], AGAD, AZ 930, k. 233. 
[88] Urzędnicy centralni Wielkiego Księstwa Litewskiego… Op. cit. S. 77. 
[89] Гаўрыла Гойскі да Крыштафа Радзівіла, 16 V 1628, 24 VI 1628, AGAD, AR V, 5434, k. 4, 7. 
[90] S. Kryczyński. Lubienieccy na służbie u Radziwiłłów // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. T. 28. 1983. S. 235. 
[91] J. Dzięgielewski. O tolerancję… Op. cit. S. 105. D. Kupisz. Zbigniew Gorajski (1596–1655). Studium z dziejów szlachty protestanckiej w Małopolsce w pierwszej połowie XVII wielu. Warszawa, 2000. S. 73. 
[92] Самуэль Пшыпкоўскі да Крыштафа Радзівіла, 8 III 1630, 21 I 1640, 30 I 1640, AGAD, AR V, 12600; BPAU 2252, k. 277; АЮЗР. Ч. 1. T. 6. С. 774–775; Chmaj L. Samuel Przypkowski… Op. cit. S. 37. 
[93] Augustyniak U. Dwor i klientela Krzysztofa Radziwiłła (1585–1640). Mechanizmy patronatu. Warszawa, 2001. S. 361. 
[94] Аляксандр Лянкевіч да Крыштафа Радзівіла, 18 VIII 1632, AGAD, ARV, Nr 8318. 
[95] Фёдар Праскура Сушчанскі да Крыштафа Радзівіла, 5 V 1632, AGAD, AR V 12401. 


Наверх

Сяргей Палехаў. Пра князя Юрыя Лынгвеневіча Мсціслаўскага і не толькі

1 студзеня, 2011 |


Варонiн, Васіль А. Князь Юрай Лынгвеневiч Мсцiслаўскi. Гiстарычны партрэт. Мiнск: Тэхналогiя, 2010. 63 с., [4] іл.

Рэд.: Першы варыянт рэцэнзіі пабачыў свет у Маскве (гл.: Полехов С. В. Несколько замечаний к биографии князя Юрия Лугвеневича Мстиславского // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 2011. № 2(44). С. 106–112) і зацікавіў нас. З ласкавага дазволу рэдакцыі часопіса „Древняя Русь. Вопросы медиевистики” мы змяшчаем яе беларускі варыянт, папраўлены і дапоўнены аўтарам.

На старонках прац, прысвечаных сярэднявечнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, доўгі час амаль не знаходзілася месца жывым людзям, якія стваралі і асэнсоўвалі гэтую гісторыю. Вучоныя нярэдка ішлі пракладзеным шляхам: біяграфіі людзей Вялікага Княства (князёў, баяраў, епіскапаў) абмяжоўваліся зводкамі генеалагічных і прасапаграфічных дадзеных, якія практычна не ўплывалі на агульную карціну: у ёй працягвалі дзейнічаць крыху абстрактныя „рускія землі ВКЛ”, „саслоўі” і „народныя масы”. Гэта, у сваю чаргу, у многіх выпадках вяло да складання няправільных лагічных сувязяў. Бадай, менш за ўсё пашанцавала князям, у тым ліку з кіроўнай дынастыі Гедымінавічаў: яны традыцыйна застаюцца ў цяні манархаў, і зацікаўлены чытач да нядаўняга часу вымушаны быў задавольвацца фундаментальнай, але па неабходнасці лапідарнай працай Ю. Вольфа пра літоўска-рускіх князёў (1895)[1], у лепшым выпадку — біяграмамі ў „Польскім біяграфічным слоўніку” ці ў адной з „Літоўскіх энцыклапедый”. На першы погляд магло б падацца, што гісторык пазбаўлены выбару: ва ўмовах станаўлення пісьмовай культуры ў ВКЛ мала хто з яго жыхароў да мяжы XV–XVI ст. пакінуў пасля сябе комплекс крыніц, які дазволіў бы больш-менш усебакова асвятліць яго біяграфію, або такія крыніцы да нас не дайшлі з прычыны няпростага палітычнага лёсу рэгіёна.

Але шлях да абагульненняў у гістарычнай навуцы ляжыць праз індывідуальнае і ўнікальнае. Нядаўнія даследаванні польскіх і літоўскіх аўтараў (Я. Тэнгоўскі, Р. Пятраўскас і інш.) паказалі перспектыўнасць прасапаграфічнага падыходу, які на падставе дадзеных пра жыццё асобных князёў і вяльможаў дазваляе паставіць і вырашыць больш агульныя праблемы гісторыі ВКЛ[2]. У гэтым шэрагу стаіць і новая праца беларускага гісторыка Васіля Вароніна. Невялікая кніга прысвечана князю Юрыю Лынгвеневічу (Сямёнавічу), унуку Альгерда па бацьку і Дзмітрыя Данскога па маці, Гедымінавічу, які ў першай палове — сярэдзіне XV ст. кіраваў у Мсціславе, Ноўгарадзе, Смаленску і Полацку, мог сур’ёзна прэтэндаваць на віленскі прастол, але так яго і не заняў. Выбраны аўтарам жанр гістарычнага партрэта дае магчымасць не толькі ўбачыць героя кнігі ў кантэксце яго эпохі, але і па-новаму зірнуць на шэраг аспектаў гісторыі ВКЛ таго часу, хоць некаторыя канкрэтныя высновы патрабуюць удакладнення ці нават карэктавання. Але пра ўсё па парадку.

Кніга складаецца з уступу, трох раздзелаў, заключэння і дадаткаў. Першы раздзел, самы кароткі, прысвечаны сям’і і гадам юнацтва князя Юрыя. Аўтар пачынае з біяграфіі яго бацькі Лынгвеня (у праваслаўным хрышчэнні Сямёна) — аднаго з сыноў Альгерда. Звяртае на сябе ўвагу тое, што Лынгвень, пачаўшы сваю палітычную дзейнасць як „чалавек Ягайлы”, будучага польскага караля Уладыслава ІІ, пасля стаў „сваім” і для новага вялікага князя Вітаўта (у адрозненне ад іншых каралеўскіх братоў — Скіргайлы і Свідрыгайлы). Пра гэта сведчыць і яго жаніцьба з сястрой вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, які сам быў жанаты з дачкой Вітаўта, і ўдзел у ваенных кампаніях вялікага князя літоўскага (карыстаючыся выпадкам, адзначу, што праціўнікам Лынгвеня ў бітве пад Любуцкам 1402 г. быў разанскі князь Радаслаў Алегавіч, а не Яраслаў, як напісана ў кнізе). Дзеля паўнаты карціны аўтару варта было б адзначыць, што пасля прыезду з Ноўгарада ў 1392 г. Лынгвень атрымаў Мсціслаўскае княства, з якім быў цесна звязаны лёс яго нашчадкаў. Тут, як відаць, і нарадзіўся яго сын Юрый. В. Варонін справядліва адносіць гэтую падзею да 1395–1399 г., калі Лынгвень быў у першым шлюбе. Гэта дазваляе ў далейшым расповедзе аргументавана адхіліць распаўсюджаны пункт погляду, быццам Юрый Лынгвеневіч узначальваў нейкае фармаванне ў Грунвальдскай бітве 1410 г.

Другі, самы вялікі, раздзел даследавання ахоп лі вае найбольш яскравы перыяд жыцця Юрыя Лынгвеневіча — з 1422 г., да якога адносіцца першае дакладнае ўпамінанне пра яго самастойную дзейнасць, да канца 40-х г. XV ст. Са смерцю Вітаўта ў 1430 г. у ВКЛ пачаліся бурныя падзеі, у якіх немалую ролю выконваў герой кнігі. Гэта патрабуе ад аўтара, з аднаго боку, звяртаць асаблівую ўвагу на гістарычны кантэкст дзейнасці героя яго кнігі, з другога — не сыходзіць у расповед пра эпоху. У цэлым В. Варонін паспяхова справіўся з гэтай задачай, асабліва калі ўлічваць, што ў гістарыяграфіі ВКЛ адсутнічае сучаснае, усебаковае і падрабязнае даследаванне падзей 30–40-х г. XV ст. Але некаторыя рашэнні, прапанаваныя ў кнізе, патрабуюць удакладнення. Першая даследчая праблема, з якой тут сутыкаецца аўтар, — пытанне пра выбранне / прызначэнне вялікага князя пасля смерці Вітаўта. В. Варонін далучаецца да гіпотэзы Л. Калянкоўскага: новага вялікага князя прызначыў польскі кароль і вярхоўны князь Літвы Уладыслаў ІІ Ягайла, якому неабходна было захаваць асобнае Вялікае Княства Літоўскае, каб у далейшым гарантаваць сваім сынам польскі прастол. Таму, робіць выснову В. Варонін, яго выбар і выпаў на бяздзетнага Свідрыгайлу, а не на Лынгвеня, у якога ўжо былі два сыны (15–16). Аднак пасля выдання працы Калянкоўскага гісторыкі прыйшлі да высновы, што сынам караля не пагражала непрызнанне з боку польскай шляхты, а яе канфлікт з дынастыяй быў выкліканы меркаваннямі прэстыжу[3]. Больш за тое, як паказаў Я. Нікодэм, гіпотэзу Калянкоўскага не пацвярджаюць ні сучасныя падзеям крыніцы, ні гістарычны кантэкст гэтых падзей (узаемаадносіны Ягайлы і Вітаўта), ні фармальная логіка (Ягайла, безумоўна, разумеў, што каранацыя Вітаўта зусім не вырашала пытання пра атрыманне ў спадчыну літоўскага прастола на карысць польскага каралевіча)[4]. Не пацвярджаецца і гіпотэза пра прызначэнне новага вялікага князя польскім каралём[5]. Свідрыгайла стаў вялікім князем пры падтрымцы шляхты ВКЛ, але не па прызначэнні Ягайлы. Да таго ж у найбліжэйшыя планы Свідрыгайлы ў канцы 1430 г. уваходзіла жаніцьба з дачкой малдаўскага гаспадара[6]; што зрабіў бы Ягайла, калі б у Свідрыгайлы нарадзіўся нашчадак? Усё гэта прымушае зусім у іншым кірунку шукаць адказ на пытанне, чаму прастол заняў не Лынгвень, а Свідрыгайла. Адказ, па сутнасці, дае сам аўтар: нават калі згода з Ягайлам і Вітаўтам „не ва ўсім адпавядала яго ўласным інтарэсам і палітычным амбіцыям, Лынгвень падпарадкоўваўся” (10). Свідрыгайла ж многія гады падкрэсліваў свае правы на „бацькоўскую спадчыну”[7], а ў крытычны для Вітаўта момант у 1430 г. распачаў энергічныя дзеянні і заняў віленскі прастол.

Лынгвень (памёр каля 1431 г.) і яго сын актыўна падтрымлівалі палітыку новага вялікага князя. Юрый Лынгвеневіч застаўся на баку Свідрыгайлы і пасля яго звяржэння ў ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1432 г. Той збег у Полацк, дзе неўзабаве пачаў збіраць войска для паходу супраць новага вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча з мэтай адваявання прастола. Аснову войска Свідрыгайлы пад час яго паходу на Літву складалі не толькі палачане (18), але таксама віцебскія і смаленскія баяры (і, верагодна, мяшчане), паколькі войскі паўднёвых земляў ВКЛ (Кіеўшчыны, Валыні, Усходняга Падолля) вялі баявыя дзеянні супраць Польшчы, якая скарысталася пераваротам у гэтай дзяржаве. Дарэчы, менавіта тады, восенню 1432 г. (а не ў 1433–1435 г., як мяркуе В. Варонін), быў складзены „Спіс гарадоў Свідрыгайлы”: пра гэта сведчыць і яго змест, і ўпамінанне ў тагачаснай перапісцы[8]. Але галоўнае, што выклікае пярэчанні ў аўтарскай характарыстыцы дзейнасці Свідрыгайлы, — гэта сцверджанне пра яго „рускую праграму”, якую ён „актыўна праводзіў” у 30-я г. XV ст. (50). Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, няма падстаў лічыць палітыку Свідрыгайлы ў 1430–1432 г. „прарускай”[9]. Што ж датычыцца „ідэі Вялікага княства Рускага”, пра якую піша В. Варонін (25), то варта памятаць, што такое асэнсаванне падзей грамадзянскай вайны у ВКЛ (уладанні Свідрыгайлы як „Вялікае княжанне Рускае”) цалкам належыць смаленскаму летапісцу XV ст., сам жа Свідрыгайла працягваў тытулавацца „вялікім князем літоўскім і рускім”[10] а яго галоўнай мэтай было вяртанне віленскага прастола, што цудоўна разумелі (і падтрымлівалі) рускія падданыя[11].

Да восені 1432 г. адносіцца яшчэ адзін эпізод біяграфіі Юрыя Лынгвеневіча, які трапіў на старонкі крыніц, — яго знаходжанне на кармленні ў Ноўгарадзе. Па меркаванні аўтара кнігі, князь прыехаў у Ноўгарад у жніўні — верасні, хоць пскоўскі летапісец змяшчае паведамленне пра яго прыбыццё на Волхаў паміж звесткамі аб канфлікце („рагозе”) паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам з-за вялікага княжання, які пачаўся 1 верасня, і аб Ашмянскай бітве паміж гэтымі князямі, якая адбылася 8 снежня 1432 г. У гэтай бітве на баку Свідрыгайлы ўдзельнічаў і герой кнігі, які вярнуўся з Ноўгарада і ў выніку трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Менш чым праз год Юрый Лынгвеневіч уцёк з палону: ужо 3 кастрычніка 1433 г. ён, як вынікае з ліста Свідрыгайлы вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна Паўлю фон Русдорфу, знаходзіўся ў Мсціславе[12]. 26 кастрычніка мсціслаўскі замак асадзіў Жыгімонт Кейстутавіч. Ёсць усе падставы меркаваць, што Юрый узначаліў абарону, а не проста „знаходзіўся ў Мсціславе разам са Свідрыгайлам”, як піша В. Варонін (18). Да пачатку асады Свідрыгайлы ўжо не было ў горадзе: 21 кастрычніка ён знаходзіўся каля Паповай Гары на поўдні Мсціслаўскага княства, 10 лістапада — у Кіеве[13]. Пад кіраўніцтвам Юрыя Лынгвеневіча добра ўмацаваны замак вытрымаў трохтыднёвую асаду асноўных сілаў Жыгімонта Кейстутавіча, якія ўзначальваў сам вялікі князь[14]. Становішча змянілася пасля знішчальнага паражэння Свідрыгайлы каля Вількаміра (цяпер г. Укмярге ў Літве) 1 верасня 1435 г.: восенню таго ж года Жыгімонту Кейстутавічу падпарадкаваўся Смаленск, а ў найбліжэйшае лета за ім пайшлі Полацк і Віцебск; прыкладна тады ж іх лёс падзяліў і Мсціслаў[15]. Як у гэты час складваўся лёс Юрыя Лынгвеневіча, мы не ведаем: вядома толькі, што ён удзельнічаў у Вількамірскай бітве і пасля яе разам са Свідрыгайлам уцёк у Полацк. Праўда, у нашым распараджэнні ёсць запіс на наўгародскім артосным панагіары з упамінаннем Юрыя Лынгвеневіча і датай 14 верасня 1435 г., але сумнеўна, што ён менш чым за два тыдні дабраўся з Полацка ў Ноўгарад, да таго ж пакінуў ВКЛ у вельмі напружаных абставінах, калі варта было чакаць, што Жыгімонт Кейстутавіч паспрабуе развіць дасягнуты поспех, а Свідрыгайла прасіў дапамогі у вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Паўля фон Русдорфа[16]. Хутчэй, як піша аўтар кнігі, „наўгародцы… лічылі Юрыя сваім князем”[17] (19). Дакладна вядома, што ў 1438 г. герой кнігі ў чарговы раз прыехаў у Ноўгарад — як мяркуе В. Варонін, наўгародцы прынялі яго на кармленне ад Жыгімонта Кейстутавіча. Выключаць такую магчымасць нельга, але крыніцы не даюць прамых падстаў для такой адназначнай высновы: у Наўгародскім першым летапісе не гаворыцца, што Юрый прыехаў з Літвы (у адрозненне ад паведамленняў пра яго прыезд у 1432 г.), а пагадненне „по старине” паміж наўгародцамі і Жыгімонтам Кейстутавічам, заключанае зімой 1436/1437 г., зусім не прадугледжвала абавязковай адпраўкі літоўскага „кармленшчыка” ў Ноўгарад[18]. Галоўнае, што, як мне падаецца, паказвае па меншай меры на напружаныя адносіны паміж Юрыем Лынгвеневічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, — гэта тытул Юрыя („наследнік Літвы”), ужыты ў пасланні вялікаму магістру ад 31 студзеня 1440 г. (г. зн. пры жыцці Жыгімонта і неўзабаве пасля пацвярджэння польска-літоўскай уніі, па ўмовах якой ВКЛ пасля яго смерці пераходзіла ў распараджэнне польскага караля). У тым жа дакуменце Юрый называе сябе „рускім кня зем”, што, па словах В. Вароніна, адлюстроўвае яго „складаную нацыянальна-рэлігійную самасвядомасць” (21–22). Да гэтага можна дадаць, што так успрымалі Юрыя Лынгвеневіча і сучаснікі: у летапісе, створаным у Сма ленску каля 1436 г., ён названы ў ліку „рускіх князёў”[19]. Тым не менш ён, як паказвае аўтар, займеў пры хільнікаў сярод літоўцаў (яны суправаджалі яго ў Мсціс лаве і Ноўгарадзе) і жамойтаў. Былі ў яго атачэнні і нем цы, здольныя весці перагаворы з Тэўтонскім ордэнам[20].

Пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 г. вялікім князем літоўскім стаў малалетні Казімір Ягелончык, ад імя якога сыну Лынгвеня было вернута Мсціслаўскае княства. У хуткім часе ён стаў адной з галоўных дзейных асобаў смаленскага паўстання і далейшых падзей, якія ахапілі і суседнія рускія землі ВКЛ. Гэты эпізод і сёння застаецца адным з самых загадкавых у гісторыі ВКЛ XV ст., бо канва падзей вядомая толькі па летапісе, складзеным у Смаленску. Рухальнай сілай паўстання сталі „чорныя людзі”, якія запрасілі на княжанне Юрыя Лынгвеневіча. Па словах аўтара, гэта была адна з галоўных сацыяльных сілаў горада, якая захоўвала ўплыў і пазней (пра гэта сведчаць яе ўпамінанні ў прывілеях вялікіх князёў літоўскіх[21] і даравальнай грамаце Васіля ІІІ, выдадзенай Смаленску ў 1514 г.). Характарыстыку гэтай групы можна было б пашырыць за кошт дадзеных Смаленскага летапісу пра паўстанне, а таксама параўнання з „чорнымі людзьмі” Полацка, Ноўгарада і Пскова. Характарызуючы становішча Юрыя Лынгвеневіча ў гэты час, В. Варонін прыцягвае не толькі дадзеныя летапісу, да якіх і так прыцягнута ўвага даследчыкаў, але і аповесць Сімяона Суздальца пра Фларэнційскі сабор, якая паведамляе пра кантакты Юрыя Лынгвеневіча з мітрапалітам Ісідорам, а таксама крыху нечаканы дакумент — дамову, якую вялікі князь Казімір Ягелончык „и с своею братьею” заключыў з пскоўскімі пасламі 30 снежня 1440 г.[22]. З яе тэксту аўтар робіць выснову, што ў пачатку свайго кіравання Казімір пайшоў на саступкі сваім дваюрадным братам — нашчадкам Альгерда, магчыма, нават дзяліўся з імі ўладай. Адным з іх, па меркаванні аўтара, мог быць і Юрый Лынгвеневіч (29–30). Аднак крыніца сведчыць пра адваротнае: на працягу ўсяго дакумента настойліва падкрэсліваецца прыналежнасць Полацка, Віцебска і Смаленска, якія незадоўга да гэтага былі самавольна захоплены Юрыем Лынгвеневічам, да „вотчыны” гаспадара — „Літоўскай зямлі”. Да таго ж дамова складалася ў хуткім часе пасля першага, няўдалага паходу войскаў Казіміра на Смаленск, не выключана, што Юрый Лынгвеневіч да гэтага моманту ўжо ўцёк у Маскву: па сведчанні Наўгародскага першага летапісу, гэта адбылося „тои же осени” (1440 г.), а восенню ў Старажытнай Русі лічыўся час да 25 снежня[23].

Пасля гэтага Юрый Лынгвеневіч правёў некалькі гадоў у Маскве і Ноўгарадзе (на гэты раз у якасці маскоўскага „кармленшчыка”). Як паказвае В. Варонін, да 1446 г. сітуацыя склалася такім чынам, што Юрый вымушаны быў перайсці ад кантактаў з Міхаілам Жыгімонтавічам (сынам забітага Жыгімонта Кейстутавіча, які прэтэндаваў на прастол ВКЛ) да пошуку прымірэння з Казімірам Ягелончыкам. Такі шлях выбраў і Свідры гайла, які ў 1442 г. самавольна заняў Луцкую зямлю; праўда, яго прымірэнне з Казімірам адбылося не ў 1446 г., як мяркуе Варонін, а на тры гады раней[24]. Вельмі хутка Юрый Лынгвеневіч заняў высокае месца ў акружэнні Казіміра: захаваліся звесткі пра яго ўдзел не толькі ў польска-літоўскім з’ездзе 1448 г. у Любліне, пра які піша Варонін, але і ў сустрэчы з пасламі Тэўтонскага ордэна ў Вільні ў самым канцы 1447 г.[25].

Завяршаюць раздзел два цікавыя эпізоды з біяграфіі Юрыя Лынгвеневіча, якія праліваюць святло на характар рэлігійнасці гэтага праваслаўнага князя: не пазней за сярэдзіну 40-х г. XV ст. ён стаў хросным бацькам дзяцей каталіка Яна Гаштаўта, а ў 1447 г. здзейсніў паломніцтва да „святой крыві” ў в. Вільснак у Брандэнбургу (па папулярнасці сярод каталіцкіх паломнікаў яна саступала толькі Іерусаліму, Рыму і Санцьяга-дэ-Кампастэла). Пры гэтым у прыхільнасці князя да праваслаўя не даводзіцца сумнявацца: дастаткова ўспомніць яго падараванне Ануфрыеўскаму манастыру паблізу Мсціслава, заснаванаму яго бацькам, і цесныя кантакты з маскоўскім мітрапалітам Іонам, пра якія таксама гаворыцца ў кнізе. У сувязі з гэтым аўтар справядліва заўважае, што „нашы ўяўленні пра тагачасныя ўзаемаадносіны праваслаўных і каталікоў у Вялікім Княстве Літоўскім абумоўлены пераважна гістарыяграфіяй ХІХ ст. з яе моцным акцэнтам на тэме вечнага суперніцтва і нават супрацьстаяння канфесій”, у той час як факты ўкладаюцца ў гэтую схему далёка не заўсёды (34). Першы з адзначаных фактаў не выключэнне для гісторыі ВКЛ XV ст.: вядома, што не пазней за 1485 г. праваслаўны смаленскі епіскап Іаакім стаў хросным бацькам Юрыя Радзівіла — малодшага сына смаленскага намесніка, каталіка, літоўскага пана Мікалая Радзівілавіча[26]. Складаней з паломніцтвам у Вільснак: застаецца няясным, ці ўспрымаў Юрый Лынгвеневіч „святую кроў” як агульнахрысціянскую рэліквію, ці быў знаёмы з каталіцкай традыцыяй, як мяркуе М. Старнаўска[27], і адчуваў „відавочныя сімпатыі да заходняга хрысціянства”, як піша В. Варонін (49). Магчыма, адказаць на гэтае пытанне дапаможа далейшае вывучэнне адносін праваслаўных насельнікаў ВКЛ да каталіцкіх святыняў і традыцый духоўнага жыцця (асабліва ў сітуацыі культурнага пагранічча). Так ці інакш, паломніцтва Юрыя Лынгвеневіча ў Вільснак сведчыць пра яго цесныя кантакты з адным з каталіцкіх цэнтраў Еўропы — літоўскім велікакняскім дваром ці Тэўтонскім ордэнам (ад братоў якога, верагодна, даведаўся пра „святую кроў” іншы літоўскі паломнік у Вільснак — баярын Ян Няміра[28]).

Трэці раздзел прысвечаны перыяду княжання Юрыя Лынгвеневіча ў Мсціслаўскім княстве, якое Казімір Ягелончык вярнуў яму па хадайніцтве Яна Гаштаўта ў кан цы 1446 ці пачатку 1447 г. Аўтар акрэслівае тэрыторыю Мсціслаўскага княства (у кнізе падаецца яго карта, выкананая В. Цемушавым). Далей разгледжаны вядомыя падараванні Юрыя Лынгвеневіча. Нягледзячы на іх нешматлікасць, аўтару ўдалося на іх аснове коратка ахарактарызаваць насельніцтва ўдзельнага княства; асабліва цікавае пытанне літоўскіх баяраў, з’яўленне якіх на Мсціслаўшчыне, хутчэй за ўсё, было звязана з дзейнасцю героя даследавання. Тыя самыя крыніцы праліваюць святло і на структуры ўлады Мсціслаўскага княства — „раду” і двор удзельнага князя. Калі адпаведныя агульнадзяржаўныя структуры вывучаны досыць добра, то пра іх удзельныя аналагі сярэдзіны XV ст. вядома не так ужо і шмат — у асноўным па матэрыялах Луцкай і Кіеўскай земляў.

У канцы раздзела аўтар закранае пытанне пра дату смерці Юрыя Лынгвеневіча. Традыцыйна лічыцца, што ён памёр каля 1457 г. (гэтым годам датавана апошняе вядомае падараванне князя). В. Варонін мяркуе, што герой яго даследавання памёр каля 1460 г., але не паз ней за 1461 г. (47, 51), а ў 1458–1459 г. паспеў пабываць на кармленні ў Ноўгарадзе. Наўгародскія летапісы другой паловы стагоддзя гавораць пра прыезд князя „Юрыя Сямёнавіча Літоўскага”, і даследчыкам даводзіцца выбіраць паміж сынам Лынгвеня і яго цёзкам з роду князёў Гальшанскіх. Звычайна выбар робіцца на ка рысць другога. Праблемы не вырашаюць ні звесткі Яна Длугаша, які відавочна памылкова выводзіць гэтага князя з роду Астрожскіх, ні пералік прыгарадаў, якія атрымаў Юрый Сямёнавіч (Руса, Ладага, Арэшак, Карэльскі гарадок, Ям і паў-Капор’я): іх традыцыйна атрымлівалі князі з Літвы, а не толькі Лынгвень і яго сын[29]. В. Варонін мяркуе, што патрабавальныя наў гародцы, хутчэй, папрасілі б Казіміра Ягелончыка прыслаць да іх знаёмага ім Юрыя Лынгвеневіча, яго дваюраднага брата. На мой погляд, нельга выключаць таго, што ў XV ст. у Ноўгарад прыязджалі князі, якія не належалі да кіроўнай дынастыі: згодна з позняй (XVI ст.) „Хронікай Быхаўца”, пры Вітаўту наўгародскім князем некаторы час быў князь Сямён Гальшанскі[30] (дарэчы, бацька князя Юрыя Сямёнавіча). Магчыма, за гэтымі звесткамі стаіць нейкая дакладная аснова. Важна і тое, што Ю. С. Гальшанскі быў адным з самых уплывовых асобаў у ВКЛ у пачатку кіравання Казіміра, да таго ж даводзіўся дваюрадным братам каралеве Соф’і Гальшанскай — маці Казіміра. І ўсё ж любое вырашэнне гэтай праблемы застаецца ў плоскасці здагадак. Магчыма, на яе пралье святло знаходка новых дакументаў, якія фіксавалі б знаходжанне аднаго з князёў у названы перыяд у Ноўгарадзе ці ВКЛ.

У заключэнні аўтар дае агульную характарыстыку князю Юрыю Лынгвеневічу і яго дзейнасці. Ён своечасова зразумеў, што „вялікіх князёў літоўскіх выбіралі ў Вільні і Троках, а не ў Кіеве, Смаленску ці Полацку”, і абмежаваў свае палітычныя амбіцыі межамі „вотчыны” — удзельнага княства (50). У гэтым праявіўся рэалізм яго мыслення. Дадам, што мала было заняць віленскі прастол, гэтак жа важна было на ім утрымацца. Пра гэта красамоўна гаворыць лёс Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.

Некаторыя заўвагі выклікае кампазіцыя кнігі. Так, можна было б аб’яднаць звесткі пра апісанні Юрыя Лынгвеневіча (12–13, 39–41). Быццам deus ex machina з’яўляецца на старонках даследавання Мсціслаў (11), і чытачу, які ўпершыню звяртаецца да дадзенай тэматыкі, можа быць незразумела, што Лынгвень атрымаў яго ў 1392 г. Ад выпадку да выпадку ўзгадваецца ў да следаванні і Яраслаў — брат Юрыя Лынгвеневіча. Праўда, пра яго захавалася не так ужо і шмат дадзеных, затое вядомыя даты яго нараджэння і смерці, ёсць і звесткі пра яго землеўладанні ў Мсціслаўскім княстве.

Як адзначае сам аўтар, асноўная складанасць даследавання заключалася ў тым, што звесткі пра дзейнасць героя яго кнігі рассеяны „па шматлікіх гістарычных крыніцах самага рознага паходжання: ад ня мец кага да маскоўскага” (7). В. Варонін паспяхова справіўся з задачай іх асваення; больш за тое, яму ўдалося пашырыць кола крыніц за кошт пазнейшых тво раў гістарыяграфіі („Вандалія” А. Кранца) і актавых матэрыялаў (пацвярджэнні падараванняў Юрыя Лынгвеневіча), якія рэдка выкарыстоўваюцца ў працах па гісторыі ВКЛ XV ст. У дадатках да кнігі апублікаваны восем грамат Юрыя Лынгвеневіча, тэкст якіх захаваўся поўнасцю ці часткова: тры з іх вядомыя па пазнейшых пацвярджэннях, запісаных у кнігі Літоўскай метрыкі, пяць — па арыгіналах. Дзве з гэтых грамат нядаўна былі апублікаваны беларускім гісторыкам А. Ліцкевічам па арыгіналах, якія захоўваюцца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве[31]. Месцазнаходжанне некаль кіх грамат аўтару кнігі выявіць не ўдалося; цалкам верагодна, што частку іх варта шукаць у неразабранай частцы архіва Радзівілаў, які захоўваецца цяпер у Варшаве. Шкада, што В. Варонін не звярнуўся да неапублікаванага корпуса перапіскі сярэдзіны XV ст., якая захавалася ў архіве вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна (гістарычны Каралявецкі архіў, цяпер знаходзіцца ў Берліне). Як паказвае вопыт аўтара гэтых радкоў, прыведзеныя ў літаратуры (у А. Кацэбу, К. Э. Нап’ерскага, І. Даніловіча) кароткія звесткі пра змест гэтых дакументаў відавочна недастатковыя, а часта і памылковыя. Між тым названыя крыніцы дазволілі б больш дакладна ахарактарызаваць шэраг падзей палітычнай гісторыі ВКЛ, у якіх удзельнічаў Юрый Лынгвеневіч, і маглі б наблізіць нас да разумення некаторых больш агульных праблем гіс то рыі ВКЛ. Прывяду канкрэтны прыклад. Прыналеж насць Мсціслаўскага княства Лынгвеню і яго сыну да 1432 г. не выклікае сумненняў. Але які быў яго статус пасля паланення князя Юрыя? Лагічна было б дапусціць, што ён атрымаў яго ад Свідрыгайлы, як толькі уцёк з палону у 1433 г. Аднак 3 кастрычніка гэтага года той дыкуте свой ліст вялікаму магістру „ў нашым замку Мсціславе”, хоць Юрый Лынг веневіч, як вынікае са зместу ліста, знаходзіўся тамсама[32]. 21 кастрычніка ён дыктуе новы ліст, на гэты раз „у 12 мілях ад нашага замка Крычава”, які таксама ўваходзіў у „вотчыну” Юрыя Лынгвеневіча[33]. Між тым 26 сакавіка 1434 г. Свідрыгайла пісаў магістру Лівонскага ордэна Франке Керскорфу ўжо з „[сяла] Кашчэева князя Міхаіла Вяземскаго” (паблізу цяперашняга с. Цюхменева за некалькі кіламетраў ад Вязьмы)[34]. Усё гэта вядзе да праблемы становішча ўдзельных княстваў у дзяржаве Гедымінавічаў, якая яшчэ чакае даследавання. Зрэшты, тое самае можна сказаць і пра многія іншыя аспекты гісторыі гэтай дзяржавы. Паспяховая стратэгія іх даследавання прапанавана ў разгледжанай кнізе В. Вароніна.

Рэцэнзія напісана пры фінансавай падтрымцы Фонду Герды Хенкель (Gerda Henkel Stiftung, Дзюсельдорф) по праекце AZ 08/SR/09 „Politische Konflikte und die Gesellschaft im Gro.fürstentum Litauen im 15. Jahrhundert”.


[1] Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV wieku. Warszawa, 1895.
[2] Асноўныя працы: Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczow. (Biblioteka Genealogiczna. T. 2.) Poznań, Wrocław, 1999; Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: Sudėtis — struktūra — valdžia. Vilnius, 2003; Idem. Didžiojo kunigaikščio institucinio dvaro susiformavimas Lietuvoje (XIV a. pabaigoje — XV a. viduryje) // Lietuvos istorijos metraštis. 2005. T. 1. Vilnius, 2006. Вынікі гэтых даследаванняў Р. Пятраўскаса даступныя і на іншых мовах, акрамя літоўскай: Petrauskas R. The Lithuanian Nobility in the Late Fourteenth and Early Fifteenth Centuries: Composition and Structure // Lithuanian Historical Studies. Vol. 7: 2002. Vilnius, 2003; Пятраўскас Р. Фармаваньне інстытуцыйнага двара вялікага князя ў Літве (XIV — пачатак XV ст.) // Arche Пачатак. 2009. № 9.
[3] Падрабязней гл.: Gawlas S. Zbigniew Oleśnicki wobec sporu o ustroj państwa (1425–1430) // Zbigniew Oleśnicki. Książę Kościoła i mąż stanu. Materiały z Konferencji (Sandomierz, 20–21 maja 2005 roku) / Pod red. F. Kiryka i Z. Nogi. Kraków, 2006.
[4] Nikodem J. Spory o koronację wielkiego księcia Litwy Witolda w latach 1429–1430. Cz. II: Proba rekonstrukcji wydarzeń // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. T. 7. Poznań, 1997. S. 158–163.
[5] Nikodem J. Wyniesienie Świdrygiełły na Wielkie Księstwo Litewskie // Białoruskie Zeszyty Historyczne. T. 19. Białystok, 2003.
[6] Пра гэта Свідрыгайла паведаміў рымскаму каралю Жыгімонту Люксембургскаму праз свайго пасла Жыгімонта Рота, даверчая грамата якому датаваная 9 лістапада 1430 г. (Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz, XX. Hauptabteilung: Konigsberger Archiv Ordensbriefarchiv (далей — GStAPK, OBA) 5542, Bl. 1r–v; кароткі змест апубл.: Codex epistolaris Vitoldi, magni ducis Lithuaniae. Cracoviae, 1882. (далей — CEV). Nr. 1464).
[7] У найбольш яскравай форме гэта было выражана ў прамове прадстаўніка Свідрыгайлы, Іагана Нікласдорфа, на Базельскім саборы ў 1434 г.: па яго словах, бацька вялікага князя (Альгерд) распарадзіўся, што калі яго старэйшы брат Ягайла атрымае каралеўства, то вялікім князем літоўскім павінен стаць Свідрыгайла (Joannis de Segovia, presbyteri cardinalis tit. Sancti Calixti, Historia gestorum generalis synodi Basiliensis // Monumenta conciliorum generalium seculi decimi quinti. Concilium Basileense. Scriptorum t. 2. Vindobonae, 1873. P. 619). Падрабязны аналіз гл.: Matusas J. Švitrigaila Lie tuvos didysis kunigaikštis. Vilnius, 1991. P. 18–19; Nikodem J. Data urodzenia Jagiełły. Uwagi o starszeństwie synów Olgierda i Julianny // Genealogia. Studia i Materiały Historyczne. T. 12. Poznań, Wrocław, 2000. S. 44–45. Між тым спасылка Свідрыгайлы на „бацькоўскую спадчыну” практычна нязменна паўтараецца ў дакументах, звязаных з яго барацьбой за літоўскі прастол: напрыклад, у дагаворы з Тэўтонскім ордэнам 2 лютага 1402 г. ён называе сябе „наследнікам Літвы і Русі” (Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preußen im 15. Jahrhundert. Bd. 1: 1398–1437 / Hrsg. von E. Weise. Marburg, 1970. Nr. 10. S. 18). Не выпадковае і ўпамінанне бацькоўскага прастола ў пасольстве Свідрыгайлы да Жыгімонта Люксембургскага ад 9 лістапада 1430 г. (GStAPK, OBA 5542, Bl. 1r.)
[8] Полехов С. В. О дате и обстоятельствах возникновения „Списка городов Свидригайла” (у друку).
[9] Полехов С. В. К вопросу о причинах государственного переворота в Великом княжестве Литовском в 1432 г. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Минск, 2008. Вып. 1. Гэты артыкул напісаны да майго знаёмства з матэрыяламі гістарычнага Каралявецкага архіва, якое прымусіла скарэктаваць некаторыя моманты, але пацвердзіла правільнасць агульнай высновы.
[10] Звяртае на сябе ўвагу тое, як характарызуе сітуацыю іншы сучаснік — дыякан Іосіф, які перапісаў у Кіеве ў 1434 г. тлумачальнае Евангелле: кніга перапісана „при самодръжци литовьском великом князи Швитригаиле” (апубл.: Записи писцов в датированных древнерусских рукописях XIII–XV вв. (из архива М. Г. Гальченко) // Palaeoslavica. Vol. XI. Cambridge (Mass.), 2003. С. 81–82). Як бачым, ніякага „вялікага князя рускага” тут няма.
[11] Пра гэта кажа ўвесь ход падзей на пачатковым этапе грамадзянскай вайны ў ВКЛ, ёсць і наўпростыя сведчанні, напрыклад: „Liv-, est- und curländisches Urkundenbuch (далей — LUB). Bd. 8. Riga, Moskau, 1884. Nr. 650. S. 382. У першапачатковым варыянце гэтай публікацыі я спасылаўся на сярэдненямецкі пераклад паслання Свідрыгайлы інфлянцкаму магістру ад 30 лістапада 1432 г. (Ibid. Nr. 642. S. 376), але цяпер яго інтэрпрэтацыя мне ўяўляецца не такой адназначнай.
[12] Арыгінал гэтага паслання (GStAPK, ОВА 6226), на якое аўтар спасылаецца ў пераказе І. Даніловіча, дагэтуль не апублікаваны.
[13] GStAPK, OBA 6236, 6701; Halecki O. Z Jana Zamoyskiego inwentarza archiwum koronnego. Materyały do dziejów Litwy i Rusi w XV wieku // Archiwum Komisji Historycznej. T. 12. Cz. 1. Kraków, 1919. Nr. 6. S. 216. Цікава, што ў першай з гэтых крыніц — лісце комтура Меве Людвіга фон Ландзее, які прадстаўляў інтарэсы Тэўтонского ордэна пры Свідрыгайлу, — назва Паповой Гары прыводзіцца ў літаральным нямецкім перакладзе: „Gegabin czu dam Phaffenberg”.
[14] Звесткі пра гэтую падзею захаваліся не толькі ў летапісах ВКЛ і перапісцы Свідрыгайлы з Ордэнам, але і ў гістарычнай памяці насельніцтва: у адным дакуменце другой половы XV ст. пацвярджаецца падараванне, якое Жыгімонт Кейстутавіч здзейсніў, „коли ездили ко Мстиславлю” (Lietuvos Mokslų akademijos Vrublevskių Bibliotekos Rankraščių skyrius. F 37–799).
[15] Напэўна, гэта адбылося ў канцы 1435 ці пачатку 1436 г. Справа ў тым, што 29 лютага 1436 г. Свідрыгайла пісаў вялікаму магістру з Кіева, што незадоўга да гэтага яго войскі аблажылі і ўзялі Старадубскі замак, гарнізон якога ўжо быў умацаваны Жыгімонтам Кейстутавічам, „з яго паветам і многімі іншымі паветамі” (GStAPK, OBA 7156). Калі ўлічваць, што ўладу Жыгімонта прызнаваў яшчэ і мцэнскі ваявода Грыгор Пратасьеў (GStAPK, OBA 7160), дык атрымліваецца, што ў той час Мсціслаўскае княства з усіх бакоў было аточана землямі, якія падпарадкоўваліся Кейстутавічу.
[16] Гл. яго ліст вялікаму магістру з Віцебска ад 24 верасня 1435 г.: LUB. Bd. 8. Nr. 981.
[17] Не пацвярджаецца і меркаванне А. В. Кузьміна, які са спасылкай на Кароткі Валынскі летапіс піша, што ў 1433 г. Юрый Лынгвеневіч прыехаў на кармленне ў Ноўгарад (Кузьмин А. В. Фамилии, потерявшие княжеский титул в XIV — первой трети XV в. Ч. 2 // Герменевтика древнерусской литературы. Сб. 13. Москва, 2008. С. 453). На самай справе гэтая звестка ўзыходзіць да Наўгародскага IV летапісу і адлюстроўвае прыезд князя ў Ноўгарад восенню 1432 г. (Арнаутов В. А. „Киевская” летопись Супрасльского сборника // ИОРЯС. Т. 14. Кн. 3–4. С.-Петербург, 1910. С. 17).
[18] Янин В. Л. Новгородские акты XII–XV вв. Хронологический комментарий. Москва, 1991. С. 178–179.
[19] ПСРЛ. 1980. Т. 35. С. 34, 57, 76.
[20] У пасланні ад 1 верасня 1434 г. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляў вялікаму магістру пра затрыманне па дарозе з Прусіі „слугі князя Юрыя” („herczog Jorge diener”) — немца з Сілезіі Мікалая Шэллендорфера (Шальдорфа): GStAPK, OBA 6860 (у апублікаваным пераказе пра гэта нічога не гаворыцца: LUB. Bd. 8. Nr. 854. S. 498–499). Яго ж Свідрыгайла накіроўваў у Ордэн з-пад Мсціслава ў кастрычніку 1433 г.: GStAPK, OBA 6236, 6701; Petrauskas R. Didžiojo kunigaikščio institucinio dvaro susiformavimas. P. 30 (прыведзена памылковая дата — 1432 г.).
[21] Пар. упамінанне ў прывілеі Жыгімонта Старога 1513 г., не адзначанае Вароніным (Кром М. М. Неизвестный привилей Сигизмунда I Смоленску (1513 год) // От Древней Руси к Рос сии нового времени. Сб. ст. к 70-летию А. Л. Хорошкевич. Москва, 2003. С. 138–139).
[22] Нядаўна гэты дакумент быў апублікаваны па арыгінале, які захоўваецца ў Варшаве: Договор 1440 г. между Псковом и Великим княжеством Литовским / Вступит. статья М. Е. Бычковой, подгот. текста А. А. Бондаренко и О. И. Хоруженко // Вестник РГГУ. Серия „Исторические науки. Историография, источниковедение, методы исторических исследований”. 2009. № 4. С. 231–237.
[23] НПЛ. С. 420; Кучкин В. А. Был ли митрополит Киприан в 1380 г. в Москве? // Анфологион. Власть, общество, культура в славянском мире в Средние века. К 70-летию Б. Н. Флори. (Славяне и их соседи. Вып. 12.) Москва, 2008. С. 270, 275.
[24] GStAPK, OBA 8274; Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego za Jagiellonow. T. 1. Warszawa, 1930. S. 236.
[25] GStAPK, OBA 9424; Korczak L. Monarcha i poddani. System władzy w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie wczesnojagiellońskim. Kraków, 2008. S. 86. Przyp. 162.
[26] AGAD, dok. perg. nr 7370. Апубл.: Лiцкевiч А. У. Старабеларускiя граматы XV ст. з Archiwum Głownego Akt Dawnych у Варшаве // Здабыткi: дакументальныя помнiкi на Беларусi. Вып. 11. Мiнск, 2009. № 17. С. 30.
[27] Starnawska M. Die Beziehungen des Königreichs Polen und des Herzogtums Litauen zu Wilsnack und die Christus-Reliquienverehrung im Spätmittelalter // Die Wilsnackfahrt. Ein Wallfahrts- und Kommunikationszentrum Nord- und Mitteleuropas im Spätmittelalter / Hrsg. von F. Escher und H. Kühne. (Europäische Wallfahrtsstudien. Bd. 2.) Frankfürt am Main, 2006. S. 88.
[28] Ibid. S. 85–86.
[29] Янин В. Л. Новгород и Литва. Пограничные ситуации XIII–XV веков. Москва, 1998. С. 90–96.
[30] ПСРЛ. 1975. Т. 32. С. 150.
[31] Лiцкевiч А. У. Старабеларускiя граматы XV ст. з Archiwum Głownego Akt Dawnych у Варшаве. № 8, 10. С. 21–23.
[32] GStAPK, OBA 6226.
[33] GStAPK, OBA 6701; НПЛ. С. 420.
[34] „Datum in Koschcziewo ducis Michaelis de Mezwa (!) anno etc. XXXIIIIto, sexta feria in Parasceven” (GStAPK, OBA 6787; кароткі змест — LUB. Bd. 8. Nr. 789. S. 462). Дапушчаную пісцом памылку выпраўляюць дадзеныя пра маршрут Свідрыгайлы: ужо на наступны дзень ён прыехаў у Вязьму, якую той самы пісец назваў Wezma (GStAPK, OBA 6795). Кансультацыяй па гэтым пытанні я абавязаны светлай памяці В. Цемушаву (Мінск).
Наверх

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (Рафал Дэгель)

1 студзеня, 2011 |

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Red. ANDRZEJ RACHUBA.*

* Серыя: Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy: t. 1: Województwo wileńskie XIV–XVIII wiek / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romaniuk, przy wspołpracy U. Jamiljanczyka i A. Macuka, Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004, s. 764; t. 2: Województwo trockie XIV–XVIII wiek / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romaniuk, A. Haratym, przy wspołpracy A. Macuka i J. Aniszczanki, Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2009, s. 688; t. 4: Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV–XVIII wiek / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romniuk, Warszawa, Wydawnictwo DiG, 2003. s. 412; Deputaci Trybunału Głownego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582–1696). Spis / red. A. Rachuba, oprac. H. Lulewicz i A. Rachuba, Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2007, s. 469; Deputaci Trybunału Głownego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697–1794). Spisy / red. A. Lulewicz, oprac. A. Rachuba i P. P. Romaniuk, przy wspołpracy A. Macuka i J. Aniszczenki, Warszawa, Wydawnictwo DiG, 2004, s. 448.

Серыя „Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага. Спісы” — гэта працяг шматгадовай серыі Бібліятэкі Курніцкай „Ураднікі даўняй Рэчы Паспалітай XII–XVIII ст. Спісы”[1]. Дадатак да серыі пра літоўскіх ураднікаў — два тамы выдання „Дэпутаты Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага”. Гэта першы навуковы пералік дэпутатаў Галоўнага трыбунала ВКЛ.

Тамы з серый „Літоўскія ўраднікі” і „Дэпутаты” былі выдадзены аднымі аўтарамі, маюць падобнае графічнае афармленне, падрыхтаваны ў блізкіх даследчых варштатах. Аўтараў даследаванняў яднае Інстытут гісторыі Польскай Акадэміі навук у Варшаве. Таксама ў працы ўдзельнічалі названыя ў кожным томе даследчыкі з Беларусі, Літвы і Расіі.

Кожны з тамоў серыі мае чатыры абавязковыя элементы: уступ, спіс скарачэнняў, спіс ураднікаў, асабовы індэкс. Ва ўступе аўтары тлумачаць гістарычны фон публікаваных спісаў, гісторыю паўстання пэўных ваяводстваў, іх тэрытарыяльныя змены, эвалюцыю адміністрацыйнай структуры і самой іерархіі ўраднікаў. У „Дэпутатах” абмяркоўваецца паходжанне Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, агульныя прынцыпы яго арганізацыі, абсяг кампетэнцыі ды змены ў функцыянаванні на працягу гісторыі.

Потым разглядаецца крыніцавая база спісаў. Ва „Урадніках” падставай для выдання кожнага з тамоў была Метрыка ВКЛ — як выдадзеная версія, так і рукапісная, якая захоўваецца ў РГАДА (Российский государственный архив древних актов) у Маскве і ёсць у выглядзе транскрыпцыі ў польскіх архівах — у AGAD (Archiwum Głowny Akt Dawnych) у Варшаве і ў адзінкавых экзэмплярах у іншых архівах ды бібліятэках. Інфармацыя з гэтых крыніц была дапоўнена звесткамі пераважна з гродскіх кніг, менш — з земскіх, а таксама, у пэўнай ступені, з карэспандэнцыі, тэстаментаў, маёмасных актаў з польскіх, літоўскіх, беларускіх, украінскіх і расійскіх збораў. Для другой паловы XVIII ст. выкарыстоўваліся і друкаваныя матэрыялы перыяду — прэса і календары. Два тамы „Дэпутатаў”, у сваю чаргу, грунтуюцца пераважна на актах, звязаных з дзейнасцю Галоўнага Трыбунала (трыбунальныя кнігі і дэкрэты, та- (трыбунальныя кнігі і дэкрэты, татрыбунальныя кнігі і дэкрэты, тагачасныя спісы дэпутатаў, соймікавыя акты ды інш.).

Аўтары спісаў не хаваюць, што не здолелі разгледзець усе даступныя архіваліі. Гэта запатрабавала б значна большых людскіх і фінансавых сродкаў, чым было пры рэалізацыі праекта. Аўтары, аднак, спадзяюцца, што ў будучыні ўдасца кампенсаваць магчымыя недахопы. Дакладную інфармацыю аб скарыстаных матэрыялах даюць спісы ўжытых у тэксце скарачэнняў літаратуры, крыніц і ілюстрацый. Гэта таксама і вельмі дэталёвая бібліяграфія апрацаваных крыніцавых матэрыялаў.

Уласна спісы ўраднікаў выкладзены ў тапаграфічна-храналагічным парадку. Інфармацыя пра ўраднікаў змяшчае: імя; прозвішча (з варыянтамі напісання); прыдомак; даты нараджэння ці хросту; веравызнанне (толькі ў выпадку некаталікоў); герб; асноўную інфармацыю пра жонку (калі выяўлена, што яна карысталася тытулам мужа); даты, звязаныя з урадавай дзейнасцю: намінацыі, вылучэння (авансу), адстаўкі (рэзыгнацыі), перадачы правоў (цэсіі), смерці. Пры магчымасці да звестак дадаваліся даты абрання (элекцыі), прысягі, прыезду, рэальнага ўваходжання ў пасаду і пахавання. Працу са спісамі спрашчае алфавітны індэкс асобаў, які не толькі адсылае да пэўных пазіцый, але і падае асноўныя біяграфічныя звесткі: даты выканання ўрадаў і смерці.

У „Дэпутатах” скарыстаны храналагічна-тэрытарыяльны прынцып падачы матэрыялу. У межах асобных гадоў пададзены пэўныя дні: даты сойміка, што выбіраў дэпутатаў, рэасумпцыі і кадэнцыі. Поруч з імі даюцца звесткі пра вядомыя спісы дэпутатаў, якія сталі асновай для выдання, прозвішчы маршалка і віцэ-маршалкаў Трыбунала. Сам спіс дэпутатаў падзелены на асобныя ваяводствы і паветы паводле іх старшынства. Індэкс асобаў, у адрозненне ад галоўнай серыі „Ураднікі” змяшчае толькі прозвішчы і імёны асобаў, згаданых у тэксце (разам з адсылкамі да пэўных старонак).

Такім чынам, дадзеная серыя дэманструе новы падыход да тэмы, у параўнанні з тым, які прапанаваў беларускім чытачам Фёдар Чарняўскі ў кнізе „Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI–XVIII ст.” (Мiнск, 2007). Серыя пад рэдакцыяй Анджэя Рахубы мае на мэце стварыць прыладу для хуткай ідэнтыфікацыі пэўных асобаў. Кніга Чарняўскага змяшчае збор больш ці менш разгорнутых біяграм пэўных ураднікаў. Адзін спосаб падачы матэрыялу не выключае другога. Хутчэй наадварот, абодва выдатна дапаўняюць адзін аднаго.

Значэнне спісаў ураднікаў і дэпутатаў для штодзённай працы даследчыка гісторыі Вялікага Княства Літоўскага цяжка пераацаніць. Ім аддасць належнае кожны, хто мусіў ідэнтыфікаваць якую-небудзь постаць, маючы толькі дату падзеі і назву ўраду, у якім тая ўдзельнічала. Застаецца чакаць, што чарговыя падрыхтаваныя тамы з’явяцца адносна хутка[2].

Варшава

Рафал Дэгель


[1] Для беларускага чытача найбольш цікавым будуць выдадзеныя ў гэтай серыі тамы: t. 3/1: Urzędnicy wojewódz-twa ruskiego XIV–XVIII w. Wrocław, 1987; t. 3/2: Urzędnicy województwa bełskiego i ziemi chełmskiej XIV–XVIII w. Kórni-ka, 1992; t. 3/3: Urzędnicy podolscy XIV–XVIII w. Kórnik, 1998; t. 3/4: Urzędnicy województwa kijowskiego i czernihowskiego XV–XVIII w. Kórnik, 2002; t. 3/5: Urzędnicy wołyńscy XIV– XVIII w. Kórnik, 2007; t. 9: Urzędnicy inflanccy XVI–XVIII w. Kórnik, 1994; t. 11: Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku. Kórnik, 1994.
[2] Анансаваныя чарговыя тамы серыі: t. 3: Księstwo Żmudzkie; t. 5: Ziemia połocka i województwo połockie, t. 6: Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie, t. 7: Ziemia witebska i województwo witebskie, t. 8: Ziemia brzeska i województwo brzeskie, t. 9: Województwo mścisławskie, t. 10: Ziemia mińska i województwo mińskie.

Генадзь Сагановіч. Танэнберг / Грунвальд / Дуброўна 1410: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі.

18 снежня, 2010 |


У гістарычным міфе прэзентуецца
сучаснасць, прыбраная ў адзенне мінулага.
Францішак Граўс

У сучаснай гуманістыцы прынята лічыць, што гісторыкі як аўтары гістарычнага наратыву „вынаходзяць” традыцыі, на якіх і паўстаюць калектыўныя ідэнтычнасці / нацыянальныя супольнасці. Вось жа пра фармаванне ідэнтычнасці беларускага грамадства і таго, што яно лічыць „сваім” мінулым, нямала можа паведаць  высвятленне пытанняў, як паўставаў і якія функцыі выконвае цяперашні міф Грунвальда ў Беларусі.

Акурат сто гадоў таму, адзначаючы 500-годдзе бітвы пад Грунвальдам[1], „Наша Ніва” змясціла толькі фрагмент „Хронікі Быхаўца” з яе вобразным апісаннем, да якога рэдактарам у якасці каментара быў дададзены адзін-адзіны сказ: „Пасьля Грунвальдзкай бітвы <…> немцы страцілі сваю сілу”[2]. І ў першым сінтэтычным выкладзе гісторыі Беларусі, напісаным беларусам для беларусаў і вы дадзеным у год згаданага юбілею, пра Грунвальд адзначалася толькі тое, што вялікі князь Вітаўт у той бітве „сілу крыжацкую… зусім зламаў”[3]. Такая стрыманасць ацэнак не можа не ўражваць, калі ўлічваць, што акурат тады пафаснае святкаванне юбілею гістарычнай перамогі і ў Расіі, і асабліва ў Польшчы суправаджалася эмацыйнай панславісцкай рыторыкай, у святле якой Грунвальд падаваўся трыумфам абарончай вайны славян супраць нямецкага Drang nach Osten.

„Нямецкая пагроза” стала галоўнай тэмай панславісцкай публіцыстыкі ў другой палове ХІХ ст., пасля аб’яднання Нямеччыны канцлерам Бісмаркам. З асаблівым драматызмам да барацьбы супраць нямецкай небяспекі заклікала нацыянальная інтэлігенцыя ў падзеленай Польшчы, паколькі антыпольская палітыка прускіх уладаў абвастрала польска-нямецкі антаганізм. І калі Бісмарк, якога лічылі барацьбітом з польскім нацыяналізмам, праводзіў паралелі паміж сваёй палітыкай і тым, што рабіў Тэўтонскі ордэн[4], то дзякуючы творам гісторыка Караля Шайнохі, пісьменнікаў Юзафа Ігнацыя Кра шэўскага, Генрыка Сянкевіча, а таксама слыннай кар ціне Яна Матэйкі славутая перамога у 1410 г. ста ла пастаянным фактарам свядомасці палякаў. У той сі ту ацыі Грунвальд сімвалізаваў для іх не проста перамогу над Ордэнам, за якім праглядалася пруская дзяржава Бісмарка, а спыненне германізацыі палякаў, надзеі на адра джэн не польскай дзяржаўнасці. Пад Грунвальдам Поль шча, якая ўвасабляла ўсё славянства, сутыкнулася „не толь кі з крыжакамі, але з Еўропай”[5], — пісалі гісторыкі-панславісты, узвялічваючы перамогу над немцамі і абгрунтоўваючы першую ролю Польшчы ў аб’яднанні славян.

Манапалізацыя славы пераможцаў Тэўтонскага ордэна палякамі выклікала жывыя пярэчанні гісторыкаў-славянафілаў Расіі, дзе працэс негатыўнай стэрэа тыпізацыі немцаў праходзіў таксама актыўна. Яшчэ ў класічным творы расійскага панславізму „Россия и Европа” (1871) Мікалая Данілеўскага агрэсія прызнавалася натуральнай рысай „нацыянальнага характару” германа-раманскіх народаў. Як згаданы аўтар, так і ін шыя познія расійскія славянафілы — Іван Аксакаў, Канстанцін Лявонцьеў, Уладзімір Ламанскі, Аляксандр Кірэеў — прадказвалі будучую барацьбу Расіі з Нямеччынай і лічылі задачай Пецярбурга вызваленне паўднёвых славян з уключэннем апошніх у межы расійскай дзяржавы[6]. У сувязі з юбілеем славутай бітвы выйшаў шэраг прысвечаных ёй публікацый расійскіх гісторыкаў, якія таксама паказвалі падзею як сімвал славянскага адзінства, як трыумф „великой идеи борьбы против вековых врагов и притеснителей славянства”[7] — немцаў, але галоўная роля ў ёй прыпісвалася Расіі. Невыпадкова і першы асобны нарыс пра бітву, выдадзены ў Вільні да 500-гадовага юбілею, наскрозь панславісцкі, пісаўся ў супрацьвагу польскай легендзе Грунвальда, — для сцвярджэння першачарговых заслуг „русских” палкоў наогул і „западно-русских” у прыватнасці[8]. Яго аўтар Дзмітры Даўгяла паказаў узаемаадносіны ВКЛ і Польскай Кароны з Ордэнам у выглядзе пастаяннага нарастання канфрантацыі славянскага свету з немцамі, якая і прывяла ў 1410 г. да развязкі[9].

Тым больш паказальна, што і ў „Нашай Ніве”, і ў нарысе В. Ластоўскага бітва не была ўпісана ў „общеславянское дело”. І гэта, думаю, не выпадковасць. Бо і пазней, у нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, сфармаванай у 1920-я г., бітва пад Грунвальдам заставалася зусім маргінальнай падзеяй. Так, Усевалад Ігнатоўскі назваў перамогу „пад Танэнбергам, ці Грунвальдам” толькі „відным пераломам у беспарыўным змаганні” ВКЛ з Ордэнам[10]. Тагачасны найбольшы аўтарытэт айчыннай гістарыяграфіі Мітрафан Доўнар-Запольскі ў рукапісе свайго падручніка палічыў дастатковым сказаць, што ў выніку разгрому Ордэна Вітаўтам і Ягайлам „пры Грунвальдзе, або Танэнбергу” той неўзабаве распаўся[11]. Як выглядае, беларускім гісторыкам першай нацыянальнай школы Грунвальд не ўяўляўся нечым большым, чым проста важная, можа нават вырашальная падзея ў агульным кантэксце войнаў з Ордэнам, але небяспека з боку апошняга ніяк не дараўноўвалася да тых пагрозаў, што сыходзілі ад Масквы[12]. Больш за тое, ужо тады беларускі вучоны адзначаў эканамічную зацікаўленасць самой Польшчы і ВКЛ у вайне супраць Ордэна[13]. Адметна, што ў міжваеннай Беларусі падобным чынам трактавалі падзею і гісторыкі марксісцкай арыентацыі. Так, першы беларускі гісторык-марксіст Васіль Шчарбакоў у абагуль няльным нарысе зазначыў толькі, што пад Грунвальдам „супольнымі сіламі Літоўска-Беларускай дзяржавы з Польшчай рыцарам… было нанесена жорсткае паражэнне”, пасля чаго Ордэн хутка спыніў існаванне[14].

Зрэшты, такі падыход адпавядаў і тагачасным устаноўкам Масквы. Бальшавікі як пралетарскія інтэрнацыяналісты лічылі ідэю яднання славян рэакцыйнай, і пасля ўсталявання савецкай улады яна была надоўга забытая. Зразумела, не падыходзіла ім і ідэя адвечнай нямецка-славянскай варожасці. Галоўны пралетарскі гісторык Міхаіл Пакроўскі называў раздзьмуты панславістамі тэзіс пра пастаянную агрэсію Нямецкага ордэна „рытуальнай легендай”. Аднак у канцы 1930-х г., пасля ўсталявання культу асобы Сталіна, калі крам лёўскім стратэгам спатрэбілася перайсці ад інтэрнацыяналізму да вялікарасійскага патрыятызму, школа М. Па кроў скага была разгромленая, а савецкая гістарыяграфія ператваралася ў цэнтралізаваную, жорстка кіраваную сістэму, падпарадкаваную ідэалагічным устаноўкам кіроўнай партыі. З таго часу і да канца існавання СССР славяна-нямецкія адносіны ў Мінску можна было трактаваць толькі па канонах, ухваленых у Маскве. А цэнтр савецкай гістарычнай навукі к таму часу санкцыянаваў рэабілітацыю ідэі яднання славян.

Вяртанне да ідэалагем панславізму ў працах савецкіх гісторыкаў мела непасрэдную сувязь з падзеямі ў Нямеччыне. Пасля прыходу да ўлады Гітлера там набылі новае жыццё старыя нацыяналістычныя і расісцкія канцэпцыі, якімі апраўдваліся захопніцкія пла ны нацыстаў[15]. Гаварылася пра патрэбу новага Drang nach Osten, агістарыч най расавай ідэалогіяй абгрун тоў-валіся перавагі германцаў над славянамі, пры гэтым па лі тычна заанга жаваныя гіс торыкі (як, напрыклад, І. Галер, А. Бракман, Дз. Шэфер і інш.) імкнуліся па казаць „націск на Усход” як агуль нанацыянальны рух немцаў, а яго ўдзельнікаў — як герояў. У такім кантэксце бітва 1410 г. трактавалася як сутык ненне двух светаў. Хоць сам Гітлер не ідэалізаваў Ня мецкага ордэна і не захапляўся яго гісторыяй, фюрэр выказваўся пра неабходнасць узнаўлення „паходу на Усход” там, дзе яго калісь спынілі нямецкія рыцары, а ордэнская сімволіка выкарыстоўвалася ў нацысцкай прапагандзе і ўзброеных сілах (прыкладам, чорны крыж на белым фоне на танках і самалётах)[16].

Савецкія вучоныя адказвалі публікацыямі падобнага кшталту. Як пісаў Мікалай Грацыянскі, „брудным махінацыям” фашысцкіх гісторыкаў «мы павінны супрацьпаставіць ісцінную гісторыю „націску немцаў на ўсход”», часткай якога быў захоп Прыбалтыкі — „суцэль-ны разбой у грандыёзным маштабе”[17]. Нямецкі ордэн як праваднік палітыкі „націску на ўсход”, маўляў, займаўся захопніцкай дзейнасцю, пазбаўленай усялякай місіі хрысціянізацыі (хоць рыцарская дзяржава дзеля яе і была створана). У шырокае выкарыстанне ўвайшло абразлівае азначэнне ордэнскіх братоў — „псы-рыцары”[18], што быццам даў ім Карл Маркс, які ў „Храналагічных выпісках” крытычна выказваўся пра экспансію рыцараў на ўсход ды ўхвальна адзначаў іх разгром Аляксандрам Неўскім у 1242 г.[19].

У гістарычных прыкладах барацьбы з Нямецкім ордэнам крамлёўскае кіраўніцтва ўбачыла прапагандысцкі інструмент, карысны для мабілізацыі сілаў супраць нацыстаў. Характэрна, аднак, што як „павучальны гістарычны ўрок” для нямецкіх фашыстаў на старонках „Правды” найчасцей паўставала перамога Аляксандра Неўскага ў бітве на Чудскім возеры[20]. Красамоўным можна лічыць такі факт: яшчэ на самым пярэдадні ІІ сусветнай вайны аўтары і рэдактары „Малой Савецкай энцыклапедыі” былі раскрытыкаваныя за тое, што забыліся паказаць гераічную барацьбу „з нямецкімі псамі-рыцарамі”, не напісаўшы пра бітвы 1240 і 1242 г.[21], а вось „забыццё” непараўнальна большай бітвы 1410 г. ім у правіну не ставілася, хоць у названым выданні яна згадвалася зусім мімаходзь, некалькімі радкамі[22]. Не лічыўся Грунвальд яшчэ і прыкладам справядлівай барацьбы: такімі прызнаваліся „вайна 1242 г. супраць уварвання нямецкіх псоў-рыцараў”, і затым адразу — вайна 1611–1612 г. „супраць польскіх заваёўнікаў”[23]. Перамогу 1410 г. у Маскве толькі пачыналі інструментарызаваць, трактуючы яе як адзін з важных этапаў змагання, што на доўгі час паклаў „канец нямецкай агрэсіі ў Прыбалтыцы”, — як напамін тым, хто рыхтуе новы „Дранг нах Остэн”[24]. У той ідэалагічнай вайне з фашызмам Крэмль канчаткова рэабілітаваў ідэю ўсеславянскай еднасці. Адным з прапагандысцкіх узораў усхвалення перамог і 1242, і 1410 г. як прыкладу баявога адзінства славян, аб’яднаных вакол Расіі, стала брашура ваенных гісторыкаў М. Лапіна і А. Турчынскага[25], якая павінна была даказваць, што народы СССР непераможныя.

Але ўжо ў канцы лета 1939 г., адразу пасля заключэння савецка-нямецкага пакта аб ненападзе (23.08.1939), рыторыка Крамля ў адносінах да гітлераўскай Нямеччыны рэзка змянілася. Ад таго часу і да ліпеня 1941 г. не выйшла ніводнай савецкай публікацыі пра агрэсіўнасць немцаў. Савецкі Саюз мацаваў дружбу з Гітлерам, удзельнічаў у падзеле ІІ Рэчы Паспалітай, — пра якое ж „славянскае адзінства” можна было гаварыць.

Толькі ў дні вайны, калі гітлераўская армія ўжо займала савецкія гарады адзін за другім, ідэя славянскага адзінства зноў стала актуальнай. У савецкай прэсе зноў уваскрэсла тэма Грунвальда, аднак ён усё яшчэ згадваўся звычайна другім пасля Лядовага пабоішча, — як адзін з этапаў барацьбы[26]. Прапагандаваць яе мусіў створаны 5 снежня 1941 г. у Маскве Усеславянскі камітэт на чале з генерал-лейтэнантам Аляксандрам Гундаравым, які арганізоўваў спецыяльныя радыёперадачы і з 1942 г. выдаваў часопіс „Славяне”[27]. Адной з галоўных тэм названага перыёдыка і стала „векавая барацьба славянскіх народаў з нямецкай агрэсіяй”. У публікацыях пра гісторыю барацьбы з Ордэнам чырвонай ніткай праводзілася думка пра аб’яднанне славян як адзіны спосаб супрацьстаяння нямецкаму „Дранг нах Остэн”[28], што разумеўся як рэальная гістарычная з’ява, пачатак якой губляўся ў Сярэднявеччы, а пік быў дасягнуты ў форме гітлераўскага фашызму.

Праўда, у галоўнай газеце СССР асобная публікацыя пра Грунвальд з’явілася толькі 15 ліпеня 1943 г.[29], прычым гэта быў толькі пераказ інфармацыі аб прымеркаванай на той дзень прысязе польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, узятая з „Wolnej Polski” (№ 17 і 18), дзе бітва 1410 г. трактавалася як „паваротны пункт гісторыі” Польшчы. Праўдападобна, менавіта ініцыятыва польскіх жаўнераў стала тым прыкладам, які натхніў і савецкае кіраўніцтва на больш актыўнае выкарыстанне Грунвальда. У наступным годзе, у 534-ю гадавіну бітвы, у Маскве адбылося ўрачыстае паседжанне, праведзенае Усеславянскім камітэтам і Саюзам польскіх патрыётаў, пра які падрабязна паінфармавала ТАСС[30]. Лейтматывам усіх выступаў стала пераемнасць паміж сярэднявечнай падзеяй і вайной супраць фашыстаў. Старшыня Усеславянскага камітэта Аляксандр Гундараў, напрыклад, сцвярджаў, што пад Грунвальдам „армія славян… разам з літоўцамі нанесла сакрушальнае паражэнне нямецкім ордам, якія спрабавалі захапіць славянскія землі і заняволіць славянскія народы”, а Юстас Палецкіс, старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, правёў ясную паралель паміж Грунвальдам 1410 і Вільняй 1944 г.[31].

У цэлым на завяршальным этапе вайны ключавым пасланнем любога звароту да Грунвальда стала ідэя, што перамагчы нямецкіх імперыялістаў у адвечнай барацьбе можна толькі пры ўмове аб’яднання ўсіх славян на чале з Расіяй. Але і пасля перамогі выкарыстоўвалася тая ж рыторыка, а крамлёўскае кіраўніцтва сур’ёзна разглядала ідэю стварэння саюзу славянскіх дзяржаў. „Каб немцам не даць узняцца і распачаць новую вайну, патрэбен саюз славянскіх народаў”, — заяўляў Сталін у сакавіку 1945 г. на сустрэчы з Бенешам[32].

Менавіта ў такім кантэксце славутая бітва фігуравала і ў першых афіцыйных версіях беларускай гісторыі адразу пасля завяршэння вайны. Быццам на старонках згаданага часопіса „Славяне”, у іх гаварылася пра тое, што „Дранг нах Остэн” уяўляў з сябе „смяротную небяспеку і пагрозу для славянства”, якая насоўвалася з Захаду, а з Тэўтонскім ордэнам, называным „арганізацыяй разбойнікаў і гвалтаўнікоў”, атаесамлялася ўсё нямецкае, надзеленае прыроджанымі адмоўнымі якасцямі[33]. У той жа час бітве пад Грунвальдам па-ранейшаму яшчэ не прыпісвалася выключнага значэння. Напрыклад, у Ціхана Гарбунова[34] гістарычная перамога 1410 г. пададзена як гераічны прыклад паспяховай салідарнасці славян у барацьбе з захопнікамі, аднак — у адным шэрагу з барацьбой супраць мечаносцаў у ХІІІ ст., у якой і полацкі князь Уладзімір стаў „барацьбітом з нямецкімі захопнікамі”. Сутыкненне палачан з мечаносцамі тады выклікала больш увагі, яму прысвячаліся асобныя артыкулы гісторыкаў[35]. У агульна антынямецкім гіста рычным кантэксце бітве пад Грунвальдам надавалася інструментарнае значэнне. Напрыклад, яна магла служыць аргументам на карысць таго, што ў сэрцах славян даўно гарэла „асобая”, „свяшчэнная нянавiсць да разбойнiцкай Германii”[36]. Без узвелічэнняў, як адну са старонак барацьбы з захопнікамі, бітву 1410 г. часам прынагодна згадвалі і ў газетах[37].

Неўзабаве, аднак, адбылося чарговае карэктаванне канонаў савецкай гістарычнай палітыкі. Паколькі Маскве не ўдалося разгарнуць „новы славянскі рух” з-за расколу ў яго шэрагах (у прыватнасці — з прычыны асобнай па-зіцыі югаслаўскіх камуністаў), то ўжо ў канцы 1940-х г. ідэя славянскай салідарнасці ў савецкай ідэалогіі зноў саступіла месца пралетарскаму інтэрнацыяналізму[38], і актуальнасць Грунвальда ў ім зноў паблякла. Невыпадкова ў вядомых „Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР”, распрацаваных Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КПБ разам з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук БССР, Грунвальд ніяк не акцэнтаваўся, — агульна гаварылася пра барацьбу з „нямецка-шведскімі агрэсарамі” проста як фактар, што разам з мангольскім нашэсцем аблегчыў Літве захоп раздробленых княстваў Русі[39].

Да актыўнейшай маніпуляцыі Грунвальдам і стварэння яго стандартызаванай сімволікі дайшло ў сувязі з 550-годдзем бітвы, якое ў Польскай Народнай Рэспубліцы адзначалася разам з 1000-годдзем польскай дзяржаўнасці. Выкарыстоўваючы Грунвальд для экспанавання адвечнай польска-нямецкай варожасці, каб прадстаўляць актам гістарычнай справядлівасці высяленне немцаў з іх былых усходніх земляў[40], польскія ўлады наладзілі бяс прыкладнае па маштабах святкаванне, галоўным актам якога было адкрыццё помніка на Грунвальдскім полі[41]. Такі палітычны сэнс Грунвальда цалкам адпавядаў мэтам умацавання толькі што створанага ваеннага блока Варшаўскага дагавора ў супрацьстаянні з Захадам, і найперш з ФРГ, якая не прызнавала новых дзяржаўных межаў, і таму выдавала ся за аплот рэваншызму. Не дзіўна, што ў тым кантэк сце юбілей бітвы ўпершыню адзначаўся і ў Маскве. У Інстытуце славяназнаўства АН СССР у спецыяльным дакладзе было раскрыта вялікае гістарычнае значэнне перамогі[42]. Уладзімір Каралюк, аўтарытэтны даследчык славянска-нямецкіх адносін, падаў бітву як падзею, што „на доўгія гады спыніла агрэсію нямецкіх феадалаў супраць польскіх, літоўскіх і рускіх зямель” і памяць пра якую „свята зберагаецца ў нацыянальнай традыцыі славянскіх народаў”. У адпаведнасці з ідэалагічнай устаноўкай та го часу, вучоны назваў бітву „сімвалам яднання сілаў розных (sic! — Г. С.) народаў у барацьбе супраць агульнага ворага — агрэсара”[43]. Падобныя акцэнты былі расстаўлены і ў навуковым артыкуле Уладзіміра Пашуты і Мечыславаса Ючаса, якія назвалі бітву 1410 г. „заканамерным вынікам” развіцця міжнародных адносін у сувязі з „заваявальніцкай палітыкай нямецкіх феадалаў” і рыцарскіх ордэнаў як яе праваднікоў[44]. Гісторыкі бачылі галоўную заруку перамогі „ў адзінстве краін-саюзніц (не славянскіх народаў. — Г. С.) у барацьбе супраць агульнага ворага”, і ў завяршэнне акцэнтавалі памяць пра падзею як „павучальны гістарычны ўрок тым, хто збіраецца зноў пайсці ў рэваншысцкі паход бясслаўным шляхам крыжаносцаў”[45]. Падобным чынам артыкул Юстаса Палецкіса ў газеце „Правда”[46] тлумачыў, што Ордэн «праводзіў палітыку германскіх мілітарыстаў „Дранг нах Остэн”» і ставіў за мэту „зняволіць Літву і Польшчу, каб з усёй сілай абрынуцца на Русь, у першую чаргу на пскоўскія і ноўгарадскія землі”, перамога ж „на пяць стагоддзяў затрымала прасоўванне германскіх імперыялістаў на ўсход”. Аўтар ясна канкрэтызаваў палітычны сэнс святкавання юбілею: гадавіна „павінна нагадваць зарваўшымся заходнегерманскім рэваншыстам не толькі пра разгром Тэўтонскага ордэна ў 1410 г., але і пра іншыя паражэнні нямецкіх агрэсараў, асабліва пра грандыёзны Грунвальд 1945 г.”, савецкім жа народам, па словах, Ю. Палецкіса, юбілей „нагадвае пра неабходнасць стаяць на варце інтарэсаў міру і сацыялізму”[47].

У той самы час у Мінску адзінай публікацыяй, прысвечанай 550-годдзю бітвы пад Грунвальдам, святкаванай у Варшаве, Вільні і Маскве, стаў артыкул С. Шчарбакова ў галоўнай газеце краіны[48]. Гісторык такса ма прэзентаваў далёкую падзею згодна з прынцыпамі сацыялістычнага інтэрнацыяналізму: перамога, якую выйгралі „аб’яднаныя славянскія і літоўскія войскі”, „прыпыніла экспансію нямецкіх псоў-рыцараў у славянскія і літоўскія землі”, і яна павінна быць навукай „сучасным заходненямецкім рэваншыстам”, калі тыя задумаюць ісці шляхам сярэднявечных „псоў-рыцараў”, а з іншага боку — гэта прыклад развіцця „цеснай брацкай дружбы народаў савецкай краіны” з польскім народам, што святкаваў тысячагоддзе дзяржаўнасці. Заслугоўвае ўвагі той факт, што гэтым афіцыйны Мінск і абмежаваў маніфестацыю свайго стаўлення да падзеі. Пісалася пра ўсё, што заўгодна[49], але не пра гадавіну бітвы, якая адзначалася ў суседзяў[50]. А наступныя юбілеі Грунвальда савецкая прэса Бела русі наогул праігнаравала, так што вычытаць нешта пра падзею можна было толькі ў навучальнай літаратуры.

Між тым у дапаможніках і абагульняльных нарысах па гісторыі Беларусі пра Грунвальд тады пісалася ў поўнай адпаведнасці з прынятымі ў Маскве канонамі. Калі ў першым пасляваенным акадэмічным выданні гісторыі краіны яшчэ быў тэзіс пра тое, што „агрэсія нямецкіх феадалаў на славянскія і літоўскія землі” была спынена дзякуючы „гераізму і стойкасці рускіх палкоў”[51], дык пазней ён карэктаваўся ў бок інтэрнацыяналізму. У наступнай акадэмічнай гісторыі сцвярджалася, што Грунвальдская перамога „канчаткова спыніла агрэсію нямецкіх феадалаў на славянскія і літоўскія землі”, падкрэслівалася, што „Літва і Польшча могуць весці паспяховую барацьбу супраць нямецкіх захопнікаў толькі пры апоры на ваенныя сілы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель” і адзначалася карысць разгрому Ордэна для эканамічнага развіцця Літвы і Польшчы[52]. Найбольш кандыцыйная пяцітомавая „Гісторыя Беларускай ССР” захавала аналагічную трактоўку, сфармуляваную, праўда, больш узважана: перамога „прыпыніла агрэсію” Ордэна, паспрыяла эканамічнаму развіццю „Польшчы, Літвы і беларускіх зямель” ды, што адзначалася ўпершыню, садзейнічала „згуртаванню беларускіх зямель і фарміраванню беларускай народнасці”[53]. Падобна ацэньвалася значэнне бітвы ў наступных абагульняльных нарысах[54], а таксама ў першай беларускай энцыклапедыі: яна „спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна на ўсход”, а ў выніку „садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы, Літвы і Беларусі”[55].

У цэлым з 1970-х г. і фактычна да канца савецкай эпохі пры апісанні значэння перамогі пад Грунвальдам практычна ўсе падручнікі, акадэмічныя і энцыклапедычныя выданні БССР на першае месца выносілі спыненне агрэсіі нямецкіх рыцараў (ці „феадалаў”) на Усход[56]. Апошнюю часам звязвалі з палітычнай праграмай „Дранг нах Остэн”, якая быццам ажыццяўлялася з ХІІ ст., пакуль у 1945 г. не пацярпела крах[57]. Але для шырокіх колаў грамадскасці сама тэма Грунвальда заставалася непазнанай, бо ў масмедыях і гістарычнай публіцыстыцы БССР эпохі Хрушчова ды Брэжнева пра яго не пісалася. Зрэшты, Грунвальд не палічылі вартым уключыць хоць бы ў хрэстаматыю па гісторыі Беларусі для школьнай адукацыі.

Сітуацыя яшчэ ў часы застою пачала паволі мяняцца стараннямі пісьменніка Канстанціна Тарасава. Узяўшыся пісаць на гістарычныя тэмы, ён болей за іншых зрабіў для папулярызацыі Грунвальда сярод шырокай грамадскасці, каб абуджаць гістарычную свядомасць суайчыннікаў. У яго майстэрскай аповесці „Пагоркі Грунвальда”[58], уключанай у вядомую кнігу „Памяць пра легенды”[59], што стала бестселерам сярэдзіны — другой паловы 1980-х г., супрацьстаянне ВКЛ і Ордэна паказвалася, як і чакалася ад мастацкага твора, намнога драматычней, чым у скупых абзацах навучальных ці навукова-папулярных выданняў. Поўны разгром Ордэна К. Тарасаў падаў у ёй як „неадкладную задачу, жыццёва неабходную патрэбу літоўцаў, беларусаў і палякаў”, без вырашэння якой іх чакаў бы лёс прусаў[60]. Праўдападобна, пісьменнік успрыняў „Вялікую вайну” 1409–1411 г. у такім святле пад уплывам грунтоўнай працы польскага гісторыка Стэфана М. Кучыньскага, на той час найбольш аўтарытэтнай з вядомых і даступных у Мінску, напісанай, аднак, праз прызму тэзіса аб адвечнай польска-нямецкай варожасці[61]. І менавіта ў такой канцэпцыі дзякуючы вялікай папулярнасці твораў К. Тарасава ў эпоху „перабудовы” Гарбачова, калі цікавасць да гісторыі небывала ўзрастала, памяць пра Грунвальд паступова набывала ўсё большае месца ў свядомасці грамадства.

У гэтай сувязі этапным для Беларусі можна лічыць 1990 г., з якім звязаны шэраг сімвалічных падзей. У Мінску, ва ўмовах адноснай дэмакратызацыі, упершыню ў гісторыі краіны, грамадскасць публічна адзначыла дзень бітвы — яе 580-ю гадавіну. Тады ж беларуская дэлегацыя, узначаленая вядомым археолагам Міхаілам Ткачовым, хоць і неафіцыйная, упершыню ўзяла ўдзел у міжнародных урачыстасцях на Грунвальдскім полі ў Польшчы. Так быў закладзены пачатак публічнага святкавання перамогі пад Грунвальдам. У тагачасным Вярхоўным Савеце БССР была падрыхтавана „грунвальдская” праграма, якая прадугледжвала прысваенне імя Грунвальда вуліцам, школам і ўстановам, заснаванне ордэна Грунвальда і інш., а ўдзельнікі першага святкавання Грунвальдскіх угодкаў у звароце да мін скіх уладаў прасілі да 600-годдзя бітвы ўзвесці ў ста ліцы велічны помнік[62]. Праўда, усё гэта так і засталося пажаданнем, і толькі ў Горадні з’явілася Грунвальдская вуліца ды памятны знак, пастаўлены ў 1990 г. каля Каложы, аднак праз колькі гадоў разбураны невядомымі. Ператварэнне публічнага святкавання Грунвальда ў традыцыю пры новых уладах Беларусі сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі[63], але, тым не менш, сама падзея ўжо тады была быццам вернута з забыцця. З таго самага часу бітве прысвячаліся навуковыя чытанні, узрастала колькасць прысвечаных ёй папулярных публікацый і мастацкіх твораў[64], „Грунвальдам” называлі перыёдыкі[65], летнікі[66] і г. д.

Пра вялікую перамогу 1410 г. нарэшце пачалі пісаць і беларускія навукоўцы, якія, натхнёныя нацыянальным адраджэннем, спрабавалі пераглядаць афіцыйныя  трактоўкі гістарычных падзей[67]. Свядома ці не, але і ў першых навуковых публікацыях пра Грунвальд аказа лася перанятай традыцыя трактавання немцаў як адвечных ворагаў славянства, якая выдавала бітву пад Грунвальдам за фатальнае наступства нямецкай агрэсіі. „Тэўтонскі ордэн планаваў стварэнне вялікай нямецкай дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора з уключэннем у яго склад Паўночнай Польшчы, Літвы і большай часткі Беларусі, Пскова і Ноўгарада Вялікага”, — пісаў Анатоль Грыцкевіч, акцэнтуючы існаванне пастаяннай пагрозы „заняволення літоўскага і беларускага народаў, магчымага іх знішчэння або анямечвання (як прусаў)”[68]. У яшчэ больш драматызаванай форме пра „смяротную небяспеку” з боку дзяржавы тэўтонскіх рыцараў гаварылася ў публіцыстычным творы Станіслава Цярохіна, прысвечаным гістарычнай бітве, у якім распавядалася пра планы Ордэна стварыць „Вялікую Тэўтонію”, у выпадку ажыццяўлення якіх усходнія славяне, падобна прусам ды іншым плямёнам, „назаўжды зніклі б з гістарычнай арэны”[69].

Падабенства прэзентаваных візій невыпадковае. Абедзве яны паўсталі, думаю, пад уплывам падыходаў згаданага вышэй С. М. Кучыньскага[70], і гэта можна засведчыць, так бы мовіць, амаль дакументальна[71]. Аку рат апошні ў сваёй манументальнай працы прыпісаў падобныя планы вялікім магістрам Нямецкага ордэна, хоць іх рэальнасць так ніхто і не давёў. Ва ўмовах халоднай вайны з Захадам польскі гісторык вызначыў нямецкі „Drang nach Osten” як праграму „стварэння дзяржаў каланіяльнага характару, заснаваных на ўціску і эксплуатацыі славянскага і балцкага элемента, рэальную пагрозу пагібелі Польшчы і Літвы, а магчыма і Чэхіі, і Пскова, і Вялікага Ноўгарада”, падкрэсліўшы пры гэтым, што калі б ВКЛ засталося адно, без Польшчы, то паўночна-заходнія землі Беларусі ды Чорная Русь „напэўна… падзялілі б лёс прусаў”, але такая пагроза „на доўгія вякі спынена пад Грунвальдам”[72]. Аднак з таго часу палітычная сітуацыя ў Еўропе непараўнальна змянілася, а падобныя тэзісы С. М. Кучыньскага даўно прызнаны беспадстаўнымі. Сімвалічна, што калі пра Грунвальд пачалі пісаць у Мінску, знакам пазітыўных перамен стала падзенне сумнавядомай Берлінскай сцяны, і ў дэманізацыі Тэўтонскага ордэна, здавалася, больш не будзе патрэбы.

Пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, калі айчынная гісторыя ўпершыню набыла статус самастойнай дысцыпліны, Мінску неабходна было распрацаваць сваю нацыянальна-дзяржаўную канцэпцыю гісторыі, якая мусіла стаць альтэрнатывай савецкай дактрыне. Хоць тэндэнцыі на гераізацыю ўласнага мінулага ў імя кансалідацыі нацыі і адпавядала большае актуалізаванне топасу Грунвальда ў гістарычным наратыве, лагічна было чакаць, што дэмакратызацыя будзе спрыяць вызваленню ад ідэалагем сталінскіх часоў, дэклараванаму яшчэ ў гады „перабудовы”. У дапаможніках па гісторыі Беларусі, створаных на аснове новай канцэпцыі, бітве пад Грунвальдам сапраўды стала адводзіцца непараўнальна больш месца, — як падзеі эпахальнай, вартай асобнай увагі. Аднак яе інтэрпрэтацыі парадаксальным чынам аддавалі духам панславізму і набліжаліся да канонаў сталінскай эпохі[73]. Калі ў даваенных выданнях па айчыннай гісторыі яшчэ можна было прачытаць, што „ваенныя паходы рабілі не толькі рыцары на Літву і Беларусь, але і наадварот, літоўска-беларускія войскі не раз урываліся ў межы тэрыторыі, занятай рыцарамі… спусташалі і грабілі яе”[74], дык у навучальнай літаратуры суверэннай Беларусі ўсё гранічна спрасцілася: увесь час узрастала небяспека з боку Ордэна, і генеральная бітва была неабходная для самавыратавання ВКЛ і Польшчы[75]. Так, у школьным дапаможніку па айчыннай гісторыі знайшлі месца ўсе састарэлыя тэзісы пра бітву як „крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе”[76], а ўніверсітэцкія дапаможнікі паўтаралі, што „крыжацкая армада” пагражала славянскім і балцкім народам „духоўным і фізічным вынішчэннем”, і толькі перамога на пяць стагоддзяў уберагла славянскія землі ад ня мецкай агрэсіі[77], ды што „скрушэнне агрэсіўнага суседа стала жыццёвай неабходнасцю ліцвінаў і палякаў”[78]. Падобныя акцэнты расстаўлены і ў першым у постсавецкай Беларусі акадэмічным нарысе айчыннай гісторыі: вайна з тэўтонцамі названая „барацьбой за выжыванне славянства”, у якой перамога 1410 г. паклала канец „страшнаму, больш чым двухсотгадоваму супрацьстаянню двух магутных сіл: славянства і крыжацкіх заваёўнікаў”, і дзякуючы ёй „землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі”[79]. Пасля гэтага не выпадае дзівіцца, што агістарычнае па сутнасці супрацьпастаўленне „Еўропы крыжацкай” і „Еўропы славянскай” стала трапляць не толькі ў папулярныя публікацыі[80], але і на старонкі ўніверсітэцкіх дапаможнікаў[81], а „Вялікая вайна” 1409–1411 г. нават у профільнай энцыклапедыі суверэннай Беларусі прэзентавана як этап нямецкай палітыкі „Дранг нах Остэн”, што прадугледжвала „стварэнне вялікай Тэўтоніі ад вострава Руген у Балтыйскім моры да Фінскага заліва” з землямі Польшчы, Беларусі, Літвы, Пскова і Ноўгарада[82]. Усё як калісь у цытаванага С. М. Кучыньскага…

Зразумела, папулярная публікацыя мала да чаго абавязвае. Напэўна, пісьменніку ці публіцысту, каб эмацыйна ўразіць чытачоў, часам і можна выдаць, што калі б не Грунвальд, то беларусаў з літоўцамі „чакала б такая ж горкая доля”, як і прусаў[83]. Але ў нас ад эмацыйных перабольшанняў, відаць, цяжка было ўстрымацца і некаторым гісторыкам[84], так што патрыятычны пафас і ўзнёслыя ўсхваленні Грунвальда прыпадобнілі творам гістарычнага папулярызатарства як школьны дапаможнік, так і акадэмічнае выданне. Шкада, што замест таго, каб звярнуцца да сучасных даследаванняў, аўтары навуковых артыкулаў ці энцыклапедычных публікацый даверыліся архаічным канцэпцыям, працягваючы пісаць пра „Дранг нах Остэн”, параўноўваць магчымы лёс беларусаў з доляй прусаў і да т. п.

Мысленне стэрэатыпамі баіцца дэмакратызацыі і адкрытасці. У Польшчы грунвальдскі міф даўно страціў былую забранзавеласць[85]. Негатыўная стэрэатыпізацыя немцаў там пачала пераадольвацца яшчэ ў пээрэлеўскую эпоху, чаму паспрыяла развіццё польска-нямецкіх кантактаў. Пачынаючы з 1970-х г. даследчыкі па абодва бакі мяжы ўсё больш настойліва пярэчылі аднабаковаму трактаванню нямецкага каланізацыйнага руху і выкарыстанню тэрміна „Drang nach Osten”. Вызваленню ад памылак, нацыяналістычных дэфармацый і непатрэбнага пафасу паспрыяла праца заснаванай у 1972 г. камісіі ПНР і ФРГ па школьных падручніках гісторыі. Кіруючыся імкненнем да аб’ектыўнасці і стараючыся зразумець візію процілеглага боку, удзельнікі нарадаў пагадзіліся, што сярэднявечныя перасяленні немцаў на Усход, якія ў тра дыцыйнай нямецкай гістарыяграфіі лічыліся свое-асаблівай цывілізацыйнай місіяй, а ў польскай (як і савецкай) — „нямецкім націскам на Усход”, на справе былі часткай агульнаеўрапейскага дэмаграфічнага руху і гаспадарчага працэсу[86]. Гісторыкі даводзілі, што ў сапраўднасці ніякага нямецкага „на ціску на Усход” не існавала. Праявы экспансіі ІХ–ХІІ, ХІІІ–ХV і пазнейшых стагоддзяў проста немагчыма звя заць у адну спланаваную агрэсію нямецкага народа. Усе яе ўдзельнікі кіраваліся рознымі інтарэсамі. Пры кладам, экспансія нямецкіх князёў ХІІ–ХІІІ ст. на за ходнеславянскія землі не мела нічога агульнага з перасяленнем нямецкіх мяшчан ці сялян на славянскія зем лі і пагатоў з феноменамі культурных ды рэлігійных уплы ваў, а тэўтонскія рыцары ніколі не адстойвалі інтарэсаў Нямецкай імперыі, і г. д.

Асабліва значным укладам у рэвізію поглядаў на „Drang nach Osten” сталі спецыяльныя даследаванні польскага гісторыка Бенедыкта Зентары, прысвечаныя каланізацыйнаму руху немцаў на еўрапейскі Усход у Сярэднявеччы і высока ацэненыя замежнымі калегамі[87]. Крытычны аналіз самога паняцця дазволіў вучонаму паказаць, што навуковы падыход адмаўляе не факт нямецкай экспансіі на славянскія землі, а тое, што яна была часткай нейкай праграмы, запланаванай агрэсіі нямецкага элемента ці яго інстынктыўнага парыву. Гэты феномен павінен разглядацца ў катэгорыях экспансіі дзяржаўных арганізмаў навонкі як агульнаеўрапейскай з’явы[88]. Усходняя экспансія немцаў адрознівалася ад іх перасяленняў у іншых накірунках толькі тым, што на Усходзе яны сустракаліся са слабейшым супраціўленнем. Між іншага, іх рух у Італію быў не менш значны, чым на Усход, аднак тэрміна „Drang nach Suden” ніхто не прыдумляў, — трапна заўважыў гісторык[89]. Сапраўды, нямецкіх перасяленцаў цікавілі лепшыя сацыяльныя, гаспадарчыя і праўныя умовы, — гэта ўсё, што яны спадзяваліся знайсці на Усходзе, а не якія-небудзь нямецкія нацыянальныя праграмы[90]. Што ж да канфліктаў паміж славянамі і немцамі, то ў Сярэднявеччы яны мелі асновай не этнічныя, а пераважна рэлігійныя і сацыяльныя, найперш гаспадарчыя матывы[91]. Беспадстаўнасць пераносу дзяржаўна-нацыянальных катэгорый на сярэднявечныя рэаліі, асабліва характэрнага для гістарыяграфіі ХІХ ст., і атаесамленне нямецкіх перасяленняў на Усход з этнічнай экспансіяй немцаў паказана і ў даследаваннях іншых вучоных[92].

На жаль, у беларускай гістарыяграфіі, не кажучы пра гістарычную публіцыстыку, гістарыяграфічны баласт ХІХ ст. усё яшчэ знаходзіць заўзятых прыхільнікаў. З’явіліся новыя публікацыі, у якіх дзейнасць Нямецкага ордэна ў літаральным сэнсе атаесамляецца з „Дранг нах Остэн”, канец якому, маўляў, быў пакладзены Грунвальдам[93]. Падзеі ж апошняга часу паказваюць, што падобныя погляды не толькі пашыраюцца, але і набываюць статус акадэмічнай навуковасці.

Калі 590-годдзе бітвы ў Беларусі прамінула амаль непрыкметна[94], дык у сувязі з 600-й гадавінай выйшла небывалая колькасць публікацый пра Грунвальд, прайшла серыя культурных мерапрыемстваў і навуковых канферэнцый, а па тэлевізіі быў паказаны прысве чаны бітве серыял. Нельга не прызнаць, што гэтым разам, праз сто гадоў пасля ўключэння ў нацыянальны гістарычны наратыў, тэма Грунвальда стала фактарам гістарычнай свядомасці масаў. Аднак дзесяць гадоў таму яшчэ наўрад ці можна было прагназаваць такое адзі нагалоссе ў ацэнках гістарычнай падзеі: цяперашні Грунвальд паў стаў у святле славянскай перамогі над нямецкім „Дранг нах Остэн”! Антынямецкі пафас аб’яднаў усіх — адэпта „заходнерусізму”, які назваў заходнееўрапейскіх ры цараў „абсалютным злом” і прыраўняў іх даспехі да формы гітлераўскіх СС-фармаванняў[95], з нацыянальна арыентаваным аўтарам, у якога тэўтонскія рыцары сімвалізуюць „пагрозу падпарадкавання нашых продкаў Ордэну і анямечвання”[96]; камуніста, якому Грунвальд не толькі забяспечыў „пералом у гісторыі развіцця славянскіх дзяржаў”, але і абумовіў „наяўнасць… беларускай дзяржаўнасці”[97], з заступнікам праваслаўя, што паўтарае тэзіс пра тое, быццам Ордэн пагражаў „зніш чэннем славянскіх народаў”, і бачыць у перамозе праяву „лепшых рысаў, уласцівых славянам”[98]; урэшце папулярызатараў гісторыі, якія апісалі нядолі „няшчаснай славянскай зямлі” ў стылі Генрыка Сянкевіча[99], з акадэмікам, пад пяром якога зноў актуалізуецца паралель паміж Грунвальдам і вайной з нацысцкай Нямеччынай, а сярэднявечная бітва і ця пер „адыгрывае сваю пазітыўную ролю” ў захаванні беларускім народам „сваіх пазіцый”[100](?!).

Увогуле лексіка нашых грунвальдскіх публікацый узору 2010 г. выразна нагадала расійскія і польскія выданні стогадовай даўнасці, а таксама савецкія прапагандысцкія трактоўкі 1940-х і 1960-х г. Можна канстатаваць, што да канструявання новай сімволікі Грунвальда ў Беларусі не дайшло, — яе галоўныя кампаненты ўзяты з мінулага. І хоць улады Беларусі не заўважаны ў яўным выкарыстанні сла вутай гістарычнай падзеі ў прапагандысцкіх мэтах, цяперашні вобраз Грунвальда як месца памяці беларусаў з яго панславісцкім дыскурсам і ўваскрошаным духам славянска-нямецкага супрацьстаяння проста ідэальна ад па вядае афіцыёзнай гістарычнай палітыцы, а падобна, што і не толькі гістарычнай. Сучасны панславізм, які ставіць на мэце „ўзнаўленне па літычнага адзінства ўсходніх славян — носьбітаў магутнай і самабытнай цывілізацыі”[101], і заклікае аб’ядноўвацца супраць „варожага Захаду”, карыстаецца падтрымкай афіцыйнага Мінска. І Грунвальд як сімвал адвечнага змагання славян з „Еўропай крыжацкай” — гэта лепшы аргумент для яго трубадураў.


[1] Хоць цяпер агульнапрынята называць бітву Грунвальдскай, у беларускім гістарычным наратыве былі прыклады ўжывання тапоніма Танэнберг, а таксама Дуброўна (апошні ў 1990-я г. прапаноўвалася прыняць за нацыянальны эквівалент азначэння, але ініцыятыва не знайшла шырокай падтрымкі), таму тут прыводзяцца ўсе тры варыянты.
[2] Гл.: Наша Ніва. 1910. № 28. С. 1–2.
[3] Власт. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910. С. 27.
[4] Ekdahl S. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies. Vol. XXII. Nr. 4. P. 280–281.
[5] Koneczny F. Teoria Grunwaldu // Przegląd Powszechny. 1910. S. 8.
[6] Хевролина В. М. Идея славянского единства во внешнеполитических представлениях поздних славянофилов // Славянский вопрос: Вехи истории. Отв. ред. М. Ю. Досталь. Москва, 1997. С. 96, 98. Што да тых славянскіх народаў, якія ўжо былі ў імперыі, то нават гаворачы пра славянскую федэрацыю яны выступалі за адзіную і непадзельную Расію, адмаўляючы ў праве на статус суб’ектаў гэтай федэрацыі польскаму, украінскаму і беларускаму народам.
[7] Гейсман П. Польско-литовско-русский поход в Восточную Пруссию и сражение при Грюнвальде-Танненберге. С.-Петербург, 1910. С. 45.
[8] Довгялло Д. Битва при Грюнвальде 15 июля 1410 г. Вильна, 1909.
[9] Тамсама. С. 3, 25. Яшчэ раней у сталіцы імперыі выйшаў тэкст урачыстай прамовы „айца” „заходнерусізму” Міхаіла Каяловіча ў Славянскім Дабрачынным Таварыстве, фармальна прысвечанай Грунвальду і таксама прасякнутай панславісцкай эмацыйнасцю. Аспрэчваючы ў палякаў славу пераможцаў, гісторык між іншага сцвярджаў, што менавіта смаленскія палкі „спасли славянское дело” і называў прыпісванне палякам найбольшых заслуг „унижением русских сил Западной России”, „величайшим славянским недоразумением”. Гл.: Коялович М. Грюнвальдская битва 1410 года. С.-Петербург, 1885. С. 4, 10.
[10] Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мінск, 1992. С. 86.
[11] Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. С. 58.
[12] Дружчыц В. Галоўныя моманты гісторыі беларускага народу // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Менск, 1924. С. 14.
[13] Доўнар-Запольскі М. Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў ХVІ–ХVІІІ ст. // Гістарычна-Археолёгічны зборнік. Т. 1. Менск, 1927. С. 35.
[14] Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. С. 93–94.
[15] Wippermann W. Der „deutsche Drang nach Osten”: Ideologie und Wirklichkeit eines politischen Schlagwortes. Darmstadt, 1981. S. 139 і наст.
[16] Падрабязней пра выкарыстанне нацыстамі ордэнскай сімволікі гл.: Ekdahl S. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen. P. 284, 286–287; пар.: idem, The Battle of Grunwald / Tannenberg and its political and symbolic Interpretations in Poland and Germany through the Centuries // Jan Matejko’s Battle of Grunwald: New Approaches. Ed. by K. Murawska-Muthesius. Warsaw, 2010. P. 16–20.
[17] Грацианский Н. Немецкая агрессия в Прибалтике в ХІІІ–ХV вв. // Историк-марксист. Кн. 6 (70). 1938. С. 87–88. Пар.: Грацианский Н. Немецкий „Drang nach Оsten” в фашистской историографии // Против фашистской фальсификации истории. Москва, 1939. С. 135–155.
[18] Грацианский Н. П. Немецкий „Drang nach Оsten”… С. 148.
[19] Маркс К. „Хронологические выписки” // Исторический журнал. 1937. № 1. С. 61. Ёсць меркаванне, што гэтае азна чэнне з’явілася ў савецкай літаратуры ў выніку памылковага прачытання Марксавага рукапісу: у „Ritterbunden” (рыцарскія саюзы) убачылі „Ritterhunden” (Hund — сабака).
[20] Казаков А. Ледовое побоище // Правда. 1937. 27 авг. Пра перамогу пад Грунвальдам у 1937 г. яшчэ не згадвалі.
[21] Потапов К. Большие изъяны Малой энциклопедии // Правда. 1939. 7 июля. С. 4.
[22] Танненберг // Малая Советская энциклопедия. Т. 10. Москва, 1940. Стлб. 617. У „Большой Советской энциклопедии” быў толькі дзесяцірадковы ананімны артыкул пра гістарычную бітву. Гл. т. 19 (1930). Стлб. 687.
[23] Минц И. О войнах справедливых и несправедливых // Правда. 1939. 14 авг. С. 4.
[24] Грацианский Н. Немецкая агрессия в Прибалтике в ХІІІ–ХV вв. // Историк-марксист. Кн. 6 (70). 1938. С. 105, 111.
[25] Лапин Н., Турчинский А. Грюнвальдская битва. Разгром не мецких рыцарей 15 июля 1410 года. Москва, 1939. С. 46. Брашура была здадзена ў друк у канцы 1938 г., задоўга да змены характару савецка-нямецкіх узаемаадносін.
[26] Болтин Е. Миф о немецкой „непобедимости” // Правда. 1941. 9 июля. С. 3; Хозин М. О хвастливой выдумке зазнавшегося врага // Правда. 1941. 25 июля. С. 5; Коробков Н. Исторические корни германской агрессии // Правда. 1942. 25 сент. С. 4.
[27] Руколь Б. Идея общности славян в материалах Всеславянского комитета в Москве // Славянский вопрос: Вехи истории. Отв. ред. М. Ю. Досталь. Москва, 1997. С. 204–210.
[28] Державин Н. Ледовое побоище // Славяне. 1942. № 1; Перцев В. Фашизм и средневековье // Тамсама. № 2; Селищев А. Извечная борьба славян против немецких варваров // Тамсама. № 4; Державин Н., Константинов Ф. Разгром не мец ких псов-рыцарей под Грюнвальдом и Танненбергом 15 июля 1410 г. // Тамсама. № 2. С. 38–42; Удальцов А. Завершение вековой борьбы славянских народов с немецкими захватчиками // Славяне. 1945. № 5. С. 14–18, і інш.
[29] Традиции Грюнвальда // Правда. 1943. 15 июля. С. 4.
[30] Годовщина Грюнвальдской битвы // Правда. 1944. 16 июля. С. 3.
[31] Тамсама. Калі сыходзіць з паведамлення ТАСС, то выходзіць, што прадстаўнікі ад Беларусі на тым паседжанні не выступалі.
[32] Марьина В. Славянская идея в годы второй мировой войны (К вопросу о политической функции) // Славянский вопрос: Вехи истории. С. 180.
[33] Перцаў В. Утварэнне Тэўтонскага ордэна // Полымя. 1945. № 2–3. С. 153, 154. Пар.: Фёдараў І. Тэўтонскі ордэн і прусы // Беларусь. 1946. № 5-6. С. 85–87.
[34] Горбунов Т. Героическое прошлое белорусского народа. Минск, 1945. С. 10–11. Пар.: История БССР. Вып. 1. Ред. Т. Горбунов. Минск, 1948. С. ІІ, ІІІ.
[35] Як прыклад гл.: Перцаў В. Барацьба палачан і ноўгарадцаў супраць нямецкіх агрэсараў у ХІІІ ст. // Большэвік Беларусі. 1945. № 7. С. 55–62. У беларускай гістарыяграфіі сюжэт барацьбы Полацка з крыжаносцамі быў доўгі час важнейшы за Грунвальд. Пар.: Шчарбакоў С. Барацьба беларускага народа супраць нямецкай агрэсіі ў ХІІІ–ХV ст. // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1966. № 1. С. 60–69.
[36] Грынблат М. Славянскія народы аб немцах-захопніках // Весці АН БССР. Аддзяленне грам. навук. 1947. № 1. С. 82. Пар. яго ж: Адлюстраванне ў фальклоры барацьбы нашага народа з іншаземнымі захопнікамі // Беларусь. 1946. № 5–6. С. 45–47.
[37] Гл.: Першая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (выступ П. К. Панамарэнкі) // Звязда. 1945. 8 жніўня. С. 1. Пар. нататку пра згаданую кнігу Ц. Гарбунова (тамсама, с. 3).
[38] Падрабязна гл.: Досталь М. Идея славянской солидарности и несостоявшийся в Москве в 1948 г. Первый общеславянский съезд славистов // Славянский вопрос: Вехи истории. С. 182–203.
[39] Тезисы об основных вопросах истории БССР. Ч. 1. История белорусского народа до Великой Октябрьской революции // Известия АН БССР. 1948. № 3. С. 13. Варта заўважыць, што дакладна такі погляд выказаны ў брашуры Л. Абэцэдарскага — другім найважнейшым творы тагачаснай гістарычнай палітыкі ў Беларусі (гл.: Абэцэдарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мінск, 1969. С. 19).
[40] Палітычную кан’юнктуру такой устаноўкі справядліва адзначаў М. Забура. Гл.: Zabura M. „…nie będzie nigdy Niemiec Polakowi bratem”…? // „…nie będzie nigdy Niemiec Polakowi bratem”…? Z dziejow niemiecko-polskich związkow kulturowych. Praca zbiorowa pod red. M. Zabury. Wrocław, 1995. S. 283–285.
[41] Walichnowski T. Grunwald w świadomości wspołczesnych pokoleń Polakow // Grunwald w świadomości Polakow. Warszawa, Łodź, 1981. S. 56–57.
[42] Перапрацаваны даклад апублікаваны ў 1961 г. Гл.: Королюк В. Д. Историческое значение Грюнвальдской битвы // КСИС. Вып. 32. Москва, 1961. С. 72–85.
[43] Тамсама. С. 74, 84.
[44] Пашуто В., Ючас М. 550-летие Грюнвальдской битвы // Военно-исторический журнал. 1960. № 7. С. 78–88.
[45] Тамсама. С. 78, 85, 88.
[46] Палецкис Ю. Уроки Грюнвальда. К 550-летию исторической битвы // Правда. 1960. 15 июля. С. 5.
[47] Тамсама. Як „сімвал баявой садружнасці славянскіх і балтыйскіх народаў” у барацьбе супраць агрэсіі тэўтонцаў падаў бітву і генерал Г. Караеў (гл.: Караев Г. Грюнвальдская битва 1410 г. Москва, 1960).
[48] Щербаков С. В единстве народов — путь к победе. К 550-летию разгрома немецких рыцарей под Грюнвальдом // Советская Белоруссия. 1960. 15 июля. С. 3.
[49] Напрыклад, у акадэмічных „Весцях” за 1960 г. было апублікавана ажно 4 артыкулы пра сялянскі ды рабочы рух, разглядалася і тэма вайны, але не Вялікай, а Паўночнай вайны (гл.: Парфёнаў І. Удзел беларускага народа ў Паўночнай вайне // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1960. № 1).
[50] У савецкай Літве юбілей таксама адзначаўся, хоць непараўнальна сціплей, чым у Польшчы (гл.: Nikžentaitis A., Mikailienė Ž. Litewski Žalgiris, polski Grunwald: dwa toposy narodowe w kontekście analizy porownawczej // ZH. T. 75 (2010). S. 11).
[51] История Белорусской ССР. В 2 т. Т. 1. Под ред. В. Перцева, К. Шабуни и Л. Абецедарского. Минск, 1954. С. 81.
[52] История Белорусской ССР. В 2 т. Т. 1. Ред. колл.: Л. Абе-цедарский, В. Перцев, К. Шабуня. Минск, 1961. С. 70.
[53] Гісторыя Беларускай ССР. У 5 т. Т. 1. Гал. рэд. К. Шабуня. Мінск, 1972. С. 166.
[54] История Белорусской ССР. Ред. колл. И. Игнатенко, Н. Каменская, И. Кравченко. Минск, 1977. С. 52; История БССР. Учебное пособие для вузов. Под ред. В. Чепко, А. Игна-тенко. Минск, 1981. С. 91–92. Пар. школьны падручнік: Баранава М., Загарульскі Э., Паўлава Н. Гісторыя Беларусі. Падручнік для 8–9 кл. Мінск, 1989. С. 57.
[55] Шчарбакоў С. Грунвальдская бітва 1410 г. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 4. Мінск, 1971. С. 43–44. Такі ж артыкул С. Шчарбакова, толькі карацейшы, змешчаны ў выданні: Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 1. Мінск, 1978. С. 227–228.
[56] У стандартызаваным савецкім вобразе бітвы пад Грунвальдам, выкладзеным у артыкулах галіновых энцыклапедый, таксама за найбольшае значэнне перамогі прызнавалася „спыненне агрэсіі” на Усход, хоць Ордэн наўпрост не атаесамляўся з немцамі. Пар.: Малиновский А. Грюнвальдская битва 1410 г. // Советская историческая энциклопедия. Т. 4. Москва, 1963. Стлб. 860–861; Киселев В. Грюнвальдская битва 1410 г. // Советская военная энциклопедия. Т. 3. Москва, 1977. С. 66–67.
[57] У энцыклапедыі „націску на Усход” быў прысвечаны адмысловы артыкул, у якім паўтараліся асноўныя тэзісы адпаведнай публікацыі У. Пашуты. Гл.: А. Зубар. „Дранг нах Остэн” // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 4. Мінск, 1971. С. 270–271. Пар.: Пашуто В. „Дранг нах Остен” // Советская историческая энциклопедия. Т. 5. Москва, 1964. Стб. 322–325.
[58] Спачатку аповесць „Погоня на Грюнвальд” выйшла ў часопісе „Нёман” (1980, № 4 і 5), але амаль адразу пабачыў свет і кніжны варыянт. Гл.: Тарасов К. День рассеяния. Минск, 1980.
[59] Гл. першае выданне кнігі на рускай мове: Тарасов К. Память о легендах: Белорусской старины голоса и лица. Минск, 1984 (раздзел „Холмы Грюнвальда” — с. 35–54). Цыт. па 2-м беларускамоўным выданні: Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мінск, 1994 („Пагоркі Грунвальда” — с. 77–96).
[60] Тамсама. С. 78. І пазней, у сваіх шматлікіх папулярных публікацыях, пісьменнік ацэньваў перамогу пад Грунвальдам як выратаванне беларускага народа ад знішчэння. Гл.: Тарасаў К. Дзень выратавання // Настаўніцкая газета. 1990. 7 ліпеня. С. 4.
[61] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409–1411. Wyd. 2. Warszawa, 1960.
[62] Ядвіга К. Грунвальд–580 // Літаратура і мастацтва. 1990. 20 ліпеня. С. 3.
[63] Ужo ў 1995 г. сталічныя ўлады не дазволілі святкаваць угодкі славутай бітвы (Ахрымук М. Менскія ўлады супраць беларускай гісторыі? // Свабода. 1995. № 28. С. 2; Вецер А. Памяці герояў Грунвальда // Народная газета. 1995. 18 ліпеня. С. 3.)
[64] Гл.: Гарбачэўская В. Грунвальдская бітва на старонках мастацкіх твораў // Бібліятэка прапануе. 2010. № 10. С. 25–27.
[65] У 1990 г. была заснавана газета „Грунвальд. Навіны беларускага Адраджэньня”.
[66] Летні лагер для дзяцей „Грунвальд” быў створаны бацькоўскім камітэтам беларускамоўных класаў Мінска ў 1990 г. непадалёк ад сталіцы.
[67] Адным з першых да тэмы звярнуўся Анатоль Грыцкевіч. Гл.: Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта (Заходні накірунак) // Наш Радавод. Кн. 2. Гродна, 1990. С. 172–175; яго ж. Барацьба Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы ХІV — першай палове ХV ст. // Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мінск, 1995. С. 36–61. Пар.: Летапісная аповесць пра Грунвальдскую бітву. Пераклад і прадмова В. Чамярыцкага // Спадчына. 1990. № 2. С. 30–31.
[68] Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта. С. 172. Гэтаксама падаецца нямецкая пагроза для беларусаў і літоўцаў у другім, больш грунтоўным артыкуле даследчыка, у якім перамога пад Грунвальдам ацэньваецца як выратаванне „ад вынішчэння і анямечвання беларускага народа” (Гл.: Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага… С. 39, 49).
[69] Цярохін С. Славутыя адвагай на вайне. Да 580-годдзя Грунвальдскай бітвы (1410–1990). Мінск, 1991. С. 13, 16, 17. У 1992 г. тэкст гэтага твора перадрукавала самая масавая на той час „Народная газета”, што данесла яе ідэі да найшырэйшай аўдыторыі.
[70] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. Warszawa, 1960.
[71] Лёгка заўважаецца супадзенне шэрагу тэзісаў. У прыватнасці, у згаданую вышэй брашуру з С. М. Кучыньскага запазычана нават сцвярджэнне, што „ўвесь народ быў прасякнуты нянавісцю да крыжакоў” (Славутыя адвагай на вайне, с. 33), хоць гэта не магло мець да Беларусі ніякага дачынення.
[72] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. S. 10, спас. 1.
[73] Падрабязней па тэме гл.: Сагановіч Г. Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі // БГА. Т. 9 (2003). С. 152–168.
[74] Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. С. 93.
[75] Ідэя выратавальнасці Грунвальдскай бітвы для беларусаў, апрача падручнікаў, пашыралася і аўтарамі іншых папулярных у краіне кніг. У іх гаварылася, прыкладам, што крыжаносцы „пагражалі некаторым славянскім народам іх поўным падпарадкаваннем, задумвалі ператварыць Польшчу і ВКЛ у каланіяльныя вобласці нямецкай дзяржавы” (История Беларуси: вопросы и ответы. Сост. Г. Голенченко, В. Осмоловский. Минск, 1993. С. 17), або проста што дзякуючы Грунвальду „польскія, літоўскія, беларускія землі былі выратаваны ад нямецкай агрэсіі” (Чаропка В. Імя ў летапісе. Мінск, 1994. С. 383; ён жа, Удзел войск ВКЛ у Грунвальдскай бітве // БГЧ. 2000. № 2. С. 21).
[76] Штыхаў Г., Ракуць В. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі. Падручнік для 6 кл. сярэдн. школы. Пад рэд. П. Петрыкава. Мінск, 1996. С. 135.
[77] Гісторыя Беларусі. Дапаможнік для паступаючых у ВНУ. Пад рэд. Ю. Казакова, А. Каханоўскага, П. Лойкі і інш. Мінск, 1996 (2-е выд. 1998). С. 81.
[78] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава і інш. Мінск, 2000. С. 234.
[79] Нарыс гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Гал. рэд. М. Касцюк. Мінск, 1994. С. 118, 120.
[80] Асіноўскі С. Сумленна прынялі свой лёс… // Беларуская Мі нуўшчына. 1995. № 3. С. 2–6. Паводле аўтара, пад Грун-вальдам сутыкнуліся „Еўропа крыжацкая, агрэсіўная, і Еўропа славянская, што браніла сваю годнасць і незалежнасць”.
[81] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый. С. 240.
[82] Цярохін С. Грунвальдская бітва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Мінск, 1996. С. 158.
[83] Асіноўскі С. Сумленна прынялі свой лёс… С. 2. Пашыраную версію таго ж артыкула гл. у: Архівы і справаводства. 2005. № 3. С. 113–125. Істотна, што аўтар сам піша пра вы-ка рыстанне публікацый С. Цярохіна, ад якога, думаю, і пераняў гэтыя ідэі.
[84] Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод навукоўцаў гучалі і галасы „іншадумцаў”. Прыкладам, гаварылася, што аб’ектыўна Нямецкі ордэн „з’яўляўся своеасаблівым гарантам незалежнасці ВКЛ” (Міхайлоўская Л. Тэўтонскі ордэн у еўрапейскіх палітычных адносінах канца ХІV — пер шай трэці ХV ст. // БГЧ. 1993. № 3. С. 81). Аднак альтэрнатыў ныя погляды былі рэдкасцю і не яны ўплывалі на гістарычную свядомасць грамадства.
[85] Traba R. Konstrukcja i proces dekonstrukcji narodowego mitu. Rozważania na podstawie analizy semantycznej polskich obchodow rocznic grunwaldzkich w XX w. // KMW. 1999. Nr. 4 (226). S. 515–525.
[86] Topolski J. Problem consensusu i objektywizmu w pracach wspolnej polsko-RFN-owskiej komisji korygującej szkolne podręczniki historii // Polacy i Niemcy. Dziesięć wiekow sąsiedztwa. Praca zbiorowa. Red. A. Czubiński. Warszawa, 1987. S. 467–468.
[87] Пар.: Zernack K. Niemiecki Wschod — polski Zachod. O dziele życia polskiego mediewisty Benedykta Zientary (1928–1983) // idem. Niemcy — Polska: z dziejow trudnego dialogu historiograficznego. Red. H. Olszewski. Poznań, 2006. S. 272– 273.
[88] Zientara B. Z zagadnień terminologii historycznej // Społeczeństwo, gospodarka, kultura. Studia, ofiarowane M. Małowistowi. Warszawa, 1974. S. 430.
[89] Zientara B. Drang nach Osten (Parcie na Wschod) // Mowią wieki. 1984. № 4. S. 2; idem, Z zagadnień terminologii historycznej… S. 428.
[90] Zientara B. Konflikty narodowościowe na pograniczu niemiecko-słowiańskim w XIII–XIV w. i ich zasięg społeczny // PH. T. 59 (1968). Z. 2. S. 202; Wippermann W. „Gen Ostland wollen wir reiten!” Ordensstaat und Ostsiedlung in der historischen Belletristik Deutschlands // Germania Slavica II. Berlin, 1981. S. 187.
[91] Wippermann W. Der „Deutsche Drang nach Osten”. Ideologie und Wirklichkeit eines politischen Schlagwortes. Darmstadt, 1981. S. 15–16.
[92] Graus F. Die Problematik der deutschen Ostsiedlung aus tschechischer Sicht // Die deutsche Ostsiedlung des Mittelalters als Problem der europaischen Geschichte. Reichenau-Vortrage 1970–1972. Hg. von W. Schlesinger. Sigmaringen, 1975. S. 31–75; Piskorski J. M. The Medieval Colonization of Central Europe as a Problem of World History and Historiography // German History. V. 22 (2004). № 3. P. 323–343. Пра тое, што адносіны немцаў і славян у Сярэднявеччы не выпадае ацэньваць адмоўна, гл.: Wunsch T. Deutsche und Slawen im Mittelalter. München, 2008.
[93] Як прыклад літаральнага і зусім некрытычнага прыняцця канцэпцыі „Дранг нах Остэн” у навуковым друку Беларусі гл.: Хухлындзіна Л., Васількоў У. „Drang nach Osten” у кантэксце беларускай і сусветнай гісторыі // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 2. С. 3–8. У публіцыстыцы яны трапляюцца часцей. Год таму ў адной з перадач радыё „Свабода” бітва пад Грунвальдам ацэньвалася як „самая значная гістарычная падзея” Беларусі і падавалася цалкам у святле канцэпцыі „Дранг нах Остэн”. Гл.: Жыцьцё і сьмерць мітаў: Грунвальд [у:]http://www.svaboda.org/content/transсript/1808811.html (прагляд — 30.Х.2009). Кампіляцыяй спрошчаных трактовак мінулай эпохі аказалася і кніга А. Тараса „Грюнвальд, 15 июля 1410 года” (Мінск, 2010).
[94] Традыцыйная абыякавасць уладаў да датаў далёкай гісторыі суправаджалася захадамі па стрымліванні грамадскіх ініцыятыў святкавання дня бітвы пад Грунвальдам, што давала падставу папракаць іх у імкненні „сцерці [Грунвальд] з народнай памяці”. Гл.: Матусевіч К. Грунвальд: вынік — адказ // Свабода. 2000. 14 ліпеня. С. 3.
[95] Гл. размову з В. Гігіным, галоўным рэдактарам часопіса „Беларуская думка”: Победа под Грюнвальдом: слава и рубеж нашей истории // Белорусская военная газета. 2010, 16 июля. С. 4–5.
[96] Лабадзенка Г. Грунвальд — напамін, што мы нацыя ры-цараў і асілкаў // Звязда. 2010. 15 ліпеня. С. 2.
[97] Гамолко С. 15 июля 2010 — 600 лет Грюнвальду // Коммунист Беларуси. 2010. 17 июля. С. 6; 24 июля. С. 6–7.
[98] Велько А., Мартинович М. Грюнвальдская битва. Минск, 2010. Цытата з прадмовы В. Грозава.
[99] Медведев А. Грюнвальдская битва: 600 лет спустя // Советская Белоруссия. 2010. 15 июля. С. 6. Пар.: Рэха Грунвальда // Народная газета. 2010. 15 ліпеня. С. 1.
[100] Грунвальдская бітва 1410 г.: вынікі і перспектывы даследавання. „Круглы стол” Інстытута гісторыі НАН Беларусі і часопіса „Полымя” // Полымя. 2010. № 6. С. 151, 154, 155.
[101] Цыт. па: Заявление Съезда славянских народов Белоруссии, России, Украины (2.06.2001) // Пыпин А. Панславизм в прошлом и настоящем. Репринт. Москва, 2002. Приложения. С. 193.
Наверх

Максім Макараў. Важнае даследаванне пра гарады Беларусі і Ўкраіны

10 снежня, 2010 |


*Christophe von Werdt. Stadt und Gemeindebildung in Ruthenien: okzidentalisierung der Ukraine und Weißrusslands im Spätmittelalter und in der fruhen Neuzeit. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2006. 326 S.

Праца швейцарскага гісторыка Крыстафа фон Верта прысвечана вывучэнню тых зменаў, якія адбыліся ў жыцці местаў Украіны і Беларусі ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Згаданая тэма мае дастаткова багатую гістарыяграфію, аднак рэцэнзаваная кніга вылучаецца на фоне іншых урбаністычных даследаванняў маштабнасцю пастаноўкі пытання. Фактычна гэта першая спроба стварыць цэльны вобраз еўрапеізацыі местаў усходнеславянскіх земляў ВКЛ і Каралеўства Польскага ў рамках асобнай манаграфіі. Паспрабуем паказаць асноўныя палажэнні працы і пракаментаваць іх там, дзе, на наш погляд, неабходна зрабіць заўвагі.

Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, заключэння, бібліяграфіі і персанальна-геаграфічна-прадметнага паказальніка. Тэкставы матэрыял арганічна дапаўняюць некалькі дзясяткаў карт, табліц і графікаў. Першы раздзел працы (1–28) выконвае функцыю ўводзінаў. Аўтар вызначае геаграфічныя і храналагічныя рамкі даследавання, робіць неабходныя тэрміналагічныя заўвагі і агаворвае агульныя прынцыпы падачы матэрыялу.

Даследчыка цікавіць гістарычная прастора тых рэгіёнаў былой Кіеўскай Русі, якія, як састаўная частка ВКЛ і Каралеўства Польскага, у эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу развіліся ў пераходную зону паміж лацінскай і праваслаўнай Еўропай. На думку аўтара, гістарычнае значэнне ВКЛ і Каралеўства Польскага заключаецца менавіта ў тым, што гэтыя дзяржавы сваёй палітычнай прасторай пераадолелі канфесійныя структурныя межы і працяглы час выступалі ў якасці краін-мастоў паміж захадам і ўсходам Еўропы. Гэтыя межы страцілі сваю значнасць, і тэрыторыі на ўсход ад іх пачалі еўрапеізавацца (7). Геаграфічныя рамкі даследавання, такім чынам, ахопліваюць усе ўсходнеславянскія землі ВКЛ і Польшчы акрамя тых, якія ў пачатку XVI ст. адышлі да Маскоўскай дзяржавы (8–9).

Пры вызначэнні храналагічных рамак працы К. фон Верт арыентуецца на гістарычныя стадыі фармавання пераходнай зоны. Ніжняя мяжа — гэта другая палова XIV ст. У Чырвонай Русі актыўны працэс еўрапеізацыі (будова сеткі каталіцкіх біскупстваў і парафій, стварэнне сістэмы кіравання па польскіх узорах, шматлікія „лакацыі” паселішчаў на нямецкім праве) пачаўся пасля ўключэння ў склад Польшчы. Для ВКЛ адпраўной кропкай гэтага працэсу можна лічыць Крэўскую унію 1385 г. У якасці верхняй храналагічнай мяжы аўтар абраў падзеі сярэдзіны XVII ст., калі змянілася гістарычная парадыгма развіцця рэгіёна і адносіны да Расіі пачалі адыгрываць у ім вызначальную ролю. Войны гэтага часу прынеслі пераходнай зоне сапраўдную катастрофу і ператварылі ў попел большую частку местаў, якія тут існавалі (п. 1.2.2).

У тэрміналагічных заўвагах аўтар адзначае, што лацінска-праваслаўная пераходная зона ў асноўным адпавядае тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі. Аднак пры апісанні падзей XIV — першай паловы XVII ст. ён практычна не ўжывае гэтыя назвы, бо яны напоўніліся сучасным сэнсам пазней. Тэрмін Заходняя Расія як спадчына імперскай гістарыяграфіі, на думку К. фон Верта, таксама не падыходзіць. Таму ён паслядоўна называе рэгіён даследавання Рутэніяй (Ruthenia) — лацінскім адпаведнікам тэрміна Русь, што трывала замацаваўся ў англамоўнай гістарыяграфіі (п. 1.3). Такі падыход адпавядае асноўнаму прынцыпу даследчыка, які ўслед за Юліушам Бардахам заклікае разглядаць месцкія паселішчы ў рамках гістарычных рэгіёнаў, а не сучасных дзяржаўных арганізмаў (23).

Згодна са сцверджаннем аўтара, месты Рутэніі былі тымі пунктамі, на абшары якіх працэс фармавання пераходнай зоны пачаўся раней за ўсё. Пад уладай польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх рэгіён быў уцягнуты ў працэс культурнага трансферта ці, іншымі словамі, „еўрапеізацыі” Еўропы. Складовай часткай гэтай з’явы быў працэс рэцэпцыі мадэлі еўрапейскага камунальнага места, які стаў прадметам даследавання К. фон Верта. Пад тэрмінам рэцэпцыя даследчык разумее не аднабаковы ўплыў, скіраваны з захаду на ўсход, а працэс узаемаадносінаў паміж мадэллю „горада” („burgstadt”), якая засталася ў спадчыну ад Кіеўскай Русі, і тыпам сярэднееўрапейскага прававога места (22). Аўтар не паглыбляцца ў дэталёвы разгляд гісторыі асобных населеных пунктаў, бо ў гэтым выпадку яму неабходна было б выкарыстаць неапублікаваныя архіўныя крыніцы. Мэта яго працы — стварыць агульны агляд развіцця местаў рэгіёна, які б інтэграваў вынікі нацыянальных даследаванняў і зрабіў унёсак у заходнюю гістарычную навуку (23–24).

У раздзеле 2 (29–49) даследчык разглядае гістарыяграфію пытання і крыніцы, выкарыстаныя пры напісанні кнігі. Аўтар паслядоўна паказвае асноўныя дасягненні, недахопы і ідэалагічны падтэкст разыходжанняў прац нямецкіх, польскіх, расійскіх, беларускіх і ўкраінскіх гісторыкаў XIX — пачатку XXI ст. (п. 2.1). Пры гэтым ён падкрэслівае, што беларускія месты аказаліся вывучанымі лепш, чым месцкія паселішчы Украіны, бо ўкраінскія даследчыкі з самага пачатку разумелі мінулае сваёй краіны галоўным чынам як гісторыю казацтва (32–33).

Як адзначае К. фон Верт, яго праца грунтуецца пераважна на апублікаваных крыніцах (44). Найбольш багатым комплексам друкаваных матэрыялаў могуць пахваліцца Львоў і Полацк (для XV ст.), якім у гэтым сэнсе значна саступаюць Вільня, Кіеў, Віцебск, Магі лёў і іншыя месты. Правядзенне даследаванняў ускладняецца тым, што захавалася толькі нязначная частка ў пераважнай большасці позніх актавых кніг магдэбургій рэгіёна, а запісы кніг Метрыкі ВКЛ рэдка сягаюць часу раней за 1480-я г. Кепскі стан захавання дакументальнай спадчыны местаў Беларусі і Украіны змушае даследчыка пры апісанні значных адрэзкаў часу абапірацца амаль выключна на нарматыўныя крыніцы, якія паказваюць стан рэчаў, што існаваў у тэорыі, а не на практыцы (47–49).

Пры разглядзе крыніц К. фон Верт выказвае меркаванне, што ўсе найбольш істотныя дакументы па гісторыі местаў рэгіёна даследавання са складу Метрыкі ВКЛ ужо апублікаваныя (46). З гэтым сцверджаннем мы не можам пагадзіцца. Метрыка налічвае каля 600 актавых кніг пераважна вельмі значнага аб’ёму, і „глыбінныя” пласты гэтага фонду па-ранейшаму застаюцца вывучанымі слаба. У 2006–2007 г. намі былі прагледжаны ўсе кнігі запісаў і судных спраў Метрыкі, якія датуюцца часам да 1654 г. Пры гэтым быў выяўлены шэраг раней невядомых істотных матэрыялаў па гісторыі местаў Падзвіння (пацвярджальны прывілей Суражу на віцебскае права 1576 г. з дадаткам пастаноў, якіх няма ў апублікаваных версіях дакумента; сведчанне 1582 г. пра наданне віцебскага права Веліжу; прывілей Уле на магдэбургскае права 1648 г.; дэкрэт Жыгімонта Вазы 1611 г., які раскрывае рэальную сістэму выбараў полацкімі мяшчанамі канфесійных частак магістрата[1], і інш.). Матэрыялы, якія не датычылі гісторыі Падзвіння, намі ўвогуле не браліся пад увагу, і можна ўпэўнена сцвярджаць, што патэнцыял неапублікаваных кніг Метрыкі ў вывучэнні гісторыі местаў Украіны і Беларусі яшчэ далёка не вычарпаны.

У раздзеле 3 (51–151) К. фон Верт спрабуе прасачыць працэс урбанізацыі абшару Рутэніі згодна з яго падзелам на гістарычныя рэгіёны. Ён слушна адзначае, што ў Рутэніі наяўнасць нямецкага месцкага права не можа служыць выключным фактарам пры вызначэнні паселішча як места. Такім крытэрыем аўтар прызнае права населенага пункта на рынкавы гандаль (54).

Даследчык пачынае агляд з заходніх ускраін рэгіёна. Раней за іншыя землі ў працэс унутрыеўрапейскай каланізацыі ўключылася Чырвоная Русь. Сляды нямецкіх каланістаў і нямецкага права тут прасочваюцца з другой паловы XIII ст. І хоць першыя дакладныя звесткі пра наданне магдэбургскага права Саноку адносяцца да 1339 г., можна ўпэўнена сцвярджаць, што абшчыны на нямецкім праве існавалі ва Уладзіміры, Львове і Перамышлі задоўга да гэтай даты (56–58). Пасля ўключэння Чырвонай Русі ў склад Польшчы прывілеі атрымала большасць местаў рэгіёна. Мэтай польскіх манархаў была інтэграцыя далучаных земляў у склад каралеўства. Гэтаму служыла заснаванне новых местаў на нямецкім праве і яго наданне ўжо існуючым паселішчам. Пасля 1434 г., калі ў Чырвонай Русі было ўведзена польскае права, значна павялічылася колькасць мястэчак, заснаваных шляхтай (59–62). Па шчыльнасці размяшчэння месцкіх паселішчаў рэгіён хут ка зраўняўся з Польшчай, але так і застаўся тэрыто рыяй малых і вельмі малых местаў. Для сярэдзіны XVII ст. К. фон Верт асцярожна ацэньвае долю месцкага на сельніцтва Чырвонай Русі ў 25–30% (67–68).

Адметнасцю Падляшша, як адзначае даследчык, з’яўляецца тое, што ў XV ст. тут атрымала шырокае распаўсюджанне хэлмінскае права. У перыяды знаходжання рэгіёна ў складзе Мазовіі абшчыны на гэтым праве, якія ахоплівалі толькі каталікоў, з’явіліся ў большасці старажытнарускіх „гарадоў” Падляшша. Пасля 1444 г. разам са зменай дзяржаўнай прыналежнасці мазавецкая парадыгма развіцця местаў была заменена літоўскай. Вялікія князі пачалі надаваць месцкім паселішчам рэгіёна звычайнае для ВКЛ магдэбургскае права. Іх наданні адрасаваліся ўсяму насельніцтву места, што дазволіла адысці ад сегрэгатыўнай сістэмы і стварыць адзіныя месцкія абшчыны (72–73). Другой асаблівасцю працэсаў урбанізацыі Падляшша было тое, што нават у XVII ст. каралеўскіх местаў і мястэчак тут было значна болей, чым прыватных (74, 76).

Наступны гістарычны рэгіён Рутэніі, вылучаны К. фон Вертам, — гэта ВКЛ у межах пасля 1569 г. У адрозненне ад Чырвонай Русі і Падляшша ён не знаходзіўся ў прамым кантакце з лацінскай Еўропай. Акрамя таго, у складзе ВКЛ апынуўся шэраг былых сталіц старажытнарускіх удзельных княстваў з уласнымі прававымі традыцыямі (77).

У працэсах урбанізацыі ВКЛ даследчык умоўна вылучае тры асноўныя этапы. Першы з іх ён датуе часам ад Крэўскай уніі да смерці Вітаўта. Пасля заключэння уніі вярхоўныя ўлады ВКЛ імкнуліся зрабіць сваю краіну як мага больш падобнай да Польшчы. Менавіта гэтым можна патлумачыць наданне ў 1387 г. магдэбургскага права Вільні па прыкладзе Кракава. На думку аўтара, яно было намінальным, паколькі не ішло гаворкі пра аўтаномію і самакіраванне жыхароў сталіцы. Нямецкае права атрымалі таксама Бярэсце ў 1390 г., Горадня ў 1391 г., Коўна ў 1408 г. і Трокі да 1413 г. (80–81). Часта яно надавалася не ўсім жыхарам места, а толькі каланістам каталіцкага веравызнання, пры дапамозе якіх улады ВКЛ спадзяваліся ўзмацніць гаспадарчы патэнцыял дзяржавы. Адыход ад сегрэгатыўнай сістэмы пачаўся толькі пасля смерці Вітаўта (83–84).

Сумненні выклікае ўказаны даследчыкам год надання магдэбургскага права Горадні. Беларускі гісторык Ю. Гардзееў пераканаўча даказаў, што гэтая дата (якой мы таксама раней прытрымліваліся) з’явілася ў выніку гіс та рыяграфічнага казусу, а места на самай справе атрымала нямецкае права толькі ў 1496 г.[2].

Другая стадыя працэсаў урбанізацыі ВКЛ, паводле К. фон Верта, прыпала на перыяд панавання вялікіх князёў Казіміра і, асабліва выразна, Аляксандра Ягелончыкаў. Афармленне ўпрывілеяванага становішча шляхецкага саслоўя, перанос гандлёвых шляхоў і ўзрастанне эка наміч нага значэння местаў паўночнай часткі ВКЛ пасля захо пу Ноўгарада войскамі Івана III, узброеныя кан флік ты з Маскоўскай дзяржавай і фіскальныя ін та рэсы гаспадарскага скарбу былі тымі фактарамі, якія вы значалі месцкую палітыку ўладаў ВКЛ гэтага часу (91). Дзяржаўная адміністрацыя спрабавала ўзмацніць месцкія паселішчы як гандлёвыя і мытныя цэнтры і шчод рай рукой раздавала ім пры-вілеі, якія часта мелі для местаў свой кошт у выглядзе штогадовых аплат за карыстанне магдэбургскім правам (89). У ходзе другога этапу магдэбургскае права было занесена далёка на ўсход ВКЛ. Яго атрымалі Полацк (1498), Мінск (1499) і іншыя месты (91–92). Як адзначыў даследчык, прывілеі Аляксандра Ягелончыка Віцебскай (1503) і Смаленскай (1505) землям таксама можна разглядаць як месцкія, бо яны адрасаваліся ўсяму насельніцтву зямлі, у тым ліку і мяшчанам (91).

Трэці этап урбанізацыі ВКЛ, вылучаны К. фон Вертам, характарызуецца карэннай перапрацоўкай зямельных адносінаў і паўстаннем на ўсёй тэрыторыі дзяржавы густой сеткі мястэчак. Першыя звесткі пра інвестыцыі шляхты ў заснаванне паселішчаў гэтага тыпу датуюцца 80-мі г. XV ст. Але сапраўдны бум месцкай каланізацыі ВКЛ прыпаў на другую палову XVI ст. Ён адбываўся на фоне правядзення „валочнай памеры” (1557), якая спрыяла манетызацыі эканамічных адносінаў (п. 3.3.3). На думку аўтара, стварэнне сеткі гарадскіх паселішчаў было інтэгральнай часткай аграрнай рэформы, а вялікі князь і шляхта разглядалі мястэчкі перш за ўсё як сродак атрымання прыбыткаў (100).

Крыстаф фон Верт адзначае, што ў XVI ст. у ходзе рэфармавання зямельных адносінаў амаль усе буйныя дзяржаўныя месты ВКЛ атрымалі магдэбургскае права (на ўсходзе краіны гэты працэс адбываўся са значным спазненнем). У той жа час мястэчкі зазвычай не карысталіся месцкім правам. Толькі каля 7% „лакацый” у ВКЛ было звязана з наданнем магдэбургскага права (104). Згодна з ацэнкай аўтара, у сярэдзіне XVII ст. доля месцкага насельніцтва ВКЛ складала каля 15%, але ўсяго 20–30% мяшчан жыло ў паселішчах з колькасцю жыхароў больш за 1 тысячу чалавек (108).

Па словах К. фон Верта (106), ён змясціў усе найбольш значныя месты ВКЛ, якія да сярэдзіны XVII ст. атрымалі магдэбургскае права, на карце № 8 (105). Але прапанаваная карціна не можа быць поўнай без уліку местаў Смаленшчыны, якія ў першай палове XVII ст. былі пераведзены на нямецкае права. Застаецца толькі пашкадаваць, што аўтар цалкам вывеў Смаленскае ваяводства ВКЛ па-за геаграфічныя рамкі сваёй працы.

Апошні рэгіён Рутэніі, які, на думку даследчыка, быў зонай непрамых і другасных кантактаў лацінскай і праваслаўнай Еўропы, складаецца з трох гістарычных частак — Валыні, Украіны і Падолля (109).

Заходняе Падолле з Камянцом, які ў 1374 г. атрымаў магдэбургскае права, у канцы XIV ст. увайшло ў склад Польшчы. У XVI ст. тут паўстала сетка мястэчак, але ініцыятыва стварэння асноўнай іх часткі з прычыны пастаяннай небяспекі татарскіх набегаў сыходзіла ад дзяржавы (110).

Астатнія землі рэгіёна да 1569 г. знаходзіліся ў скла-дзе ВКЛ. К. фон Верт піша, што тут існавала значная колькасць паселішчаў гарадскога характару, аднак рэальнымі цэнтрамі гаспадарчага жыцця да пачатку XVI ст. былі толькі Луцк, Уладзімір і Кіеў (117–118). Нямецкае права пранікла на валынска-ўкраінскую прастору дастаткова рана. Вядома, што ў пачатку XIV ст. арганізаваная па заходніх узорах абшчына існавала ва Уладзіміры. У 30–40-я г. XV ст. структуры такога тыпу паўсталі ў Луцку (1432), Крамянцы (1438) і Жытоміры (да 1444). На думку даследчыка, у гэтых выпадках наданні нямецкага права былі звязаны з барацьбой паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якія спрабавалі перацягнуць на свой бок месты рэгіёна, але цяжка сказаць, у якой ступені новыя парадкі былі ўведзены ў жыццё. Адпаведна ў 1497 і 1494–1498 г. Аляк-сандр Ягелончык надаў магдэбургскае права Луцку і Кіеву (119–120).

Як адзначыў аўтар, на Валыні шляхта пачала ўкладаць сродкі ў стварэнне мястэчак яшчэ ў канцы XV ст. Пік актыўнасці ў гэтым накірунку прыпаў на гады да і пасля Люблінскай уніі, калі мясцовым феадалам неабходна было спыніць адток людзей у месты Польшчы, дзе апошнія асядалі на значна лепшых умовах (122–124). У сярэдзіне XVII ст. доля месцкага насельніцтва Валыні магла набліжацца да 30% (126).

У дачыненні да працэсу ўрбанізацыі Кіеўскага і Брацлаўскага ваяводстваў у першай палове XVI ст., вельмі слаба асветленага крыніцамі, аўтар выказвае меркаванне, што ён працякаў прыкладна так, як і на Валыні (126). Люблінская унія 1569 г. дала новы імпульс унутранай каланізацыі Украіны, але сама гэтая каланізацыя стала інструментам экспансіі магнатаў (136). Наданне нямецкага права ў 80–90-я г. XVI ст. Корсуні, Праяславу і Чыгірыну было звязана з неабходнасцю ўзмацнення абароназдольнасці неспакойных паўднёва-ўсходніх межаў Рэчы Паспалітай (128). Да асаблівасцяў працэсаў урбанізацыі Украіны К. фон Верт адносіць таксама наступныя з’явы: канцэнтрацыю насельніцтва ў мястэчках, што было адзіным спосабам выжыць ва ўмовах частых татарскіх набегаў, і сезонныя ваганні колькасці жыхароў месцкіх паселішчаў, размешчаных на мяжы са стэпам (132–133).

Аўтар прыходзіць да высновы, што ў сярэдзіне ХVII ст., калі ў асобных частках Нідэрландаў, Італіі, Францыі і Нямеччыны доля месцкага насельніцтва дасягала 50–60%, Рутэнія працягвала заставацца адным са слаба ўрбанізаваных рэгіёнаў Еўропы (151).

У раздзеле 4 (152–249) К. фон Верт спрабуе прасачыць развіццё камунальных інстытутаў і права местаў Рутэніі ў ходзе працэсаў урбанізацыі. Ён падкрэслівае, што гэтае пытанне не можа разглядацца выключна праз прызму распаўсюджвання нямецкага права на землі сучасных Украіны і Беларусі, бо тут на працягу стагоддзяў суіснавалі розныя гісторыка-генетычныя тыпы месцкіх паселішчаў (154). Услед за Юліушам Бардахам даследчык вылучае два асноўныя іх тыпы: 1) места без ці, дакладней, да надання магдэбургскага права („burgstadt”); 2) места на магдэбургскім праве (159). Варта адзначыць, што з пункту гледжання такіх універсальных крытэрыяў феномена места, як мультыфункцыянальнасць ці сацыяльная дыферэнцыяцыя насельніцтва, аўтар не знаходзіць прынцыповых адрозненняў паміж імі (254). К. фон Верт паслядоўна разглядае два „ідэальныя” тыпы і спрабуе адказаць на пытанне, ці існавалі ў Рутэніі так характэрныя для Заходняй Еўропы месты ў форме аўтаномнай камунальнай абшчыны (159–160).

Пад тэрмінам „burgstadt” даследчык разумее той гісторыка-генетычны тып места, які развіўся з пасялення купцоў і рамеснікаў пад сценамі „бурга” (гэта — старажытнарускі город ці польскі grod у атачэнні пасадаў). Пераход да раннемесцкіх формаў у такім сацыяльным арганізме адбываецца тады, калі паселішча перастае быць выключна дапаможным прыдаткам „бурга” і становіцца гандлёвым цэнтрам сваёй акругі (160). Да гэтага тыпу адносілася большасць местаў Рутэніі, што засталіся ВКЛ і Польшчы ў спадчыну ад Кіеўскай Русі.

Далей К. фон Верт спрабуе прасачыць эвалюцыю ўнутранага ладу „бургштата” ў XV ст. на прыкладзе канкрэтнага населенага пункта. На яго думку для вырашэння пастаўленай задачы лепш за ўсё падыходзіць дамагдэбургскі Полацк, які з’яўляецца тыповым „бургштатам” і можа пахваліцца адносна добрай базай крыніц гэтай эпохі. Акрамя таго, у Полацку дастаткова рана адбылося станаўленне абшчыны з выразнымі камунальнымі рысамі (163).

Даследчык адзначае, што рэгіянальны земскі прывілей гарантаваў Полацку шырокую аўтаномію ў складзе ВКЛ і абараняў традыцыйнае старажытнарускае адзінства „горада” і зямлі. Адрасатамі гэтага дакумента з’яўляліся не толькі баяры, але, безумоўна, з моманту вылучэння з масы свабоднага насельніцтва, і мяшчане Полацка. Аўтар падрабязна аналізуе змены і дапаўненні, унесеныя ў тэкст Полацкага земскага прывілея ў 30–40-я г. XV ст., і прыходзіць да высновы, што пасля гэтых рэдакцый дакумент прадугледжваў для мяшчан правы, падобныя да баярскіх (164–168). Сведчаннем паступовага вылучэння мяшчан Полацка ў асобную сацыяльную групу, на думку К. фон Верта, з’яўляецца тое, што ў 40–60-я г. XV ст. яны ў шэрагу выпадкаў вялі перапіску з уладамі Рыгі без удзелу баяраў (172).

Аўтар слушна падкрэслівае значэнне падзей 1463 г., звязаных з увядзеннем васковай пячаткі, у справе афармлення асобнай мяшчанскай абшчыны і выказвае меркаванне, што ў Полацку яшчэ да надання магдэбургскага права мог існаваць войт, які ажыццяўляў уладу і суд у сферы гандлю (172–173). Чарговы этап сацыяльнай дыферэнцыяцыі насельніцтва Полацка быў звязаны з падзеямі 1486 г., калі баяры перасталі браць удзел у выплаце агульных падаткаў і фактычна выйшлі з калектыву „бургштата”, а мяшчане і іншыя катэгорыі насельніцтва ў адказ на гэта пачалі вырашаць месцкія справы без іх удзелу (173–174). Такім чынам, як адзначае даследчык, на працягу XV ст. полацкія баяры (земляўласнікі) і мяшчане (купцы) паступова разыходзіліся паміж сабой у сацыяльным і прававым плане. У ходзе гэтага працэсу мяшчане пачалі ствараць такія сепаратныя інстытуты, як васковая пячатка, асобныя сходы, дзясятнікі (177).

З некаторымі акцэнтамі, расстаўленымі аўтарам у гэтай частцы працы, нам цяжка пагадзіцца. Так, К. фон Верт схіляецца да высновы, што ў выпадку з полацкім земскім прывілеем меў месца не працяг традыцыі заключэння палачанамі дамоваў з удзельнымі князямі, а першасная аднабаковая дэлегацыя ім суверэнітэту з боку вялікага князя Вітаўта (165). На наш погляд, даследчык недаацэньвае ролю традыцыі полацкай дзяржаўнасці. У любым выпадку, палітычна-прававая аўтаномія Полацкай зямлі ў складзе ВКЛ, гарантыяй якой быў прывілей, не можа разглядацца ў катэгорыях „падарунка” гаспадара сваім падданым. Вітаўт паслядоўна праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і не дзяліўся ўладай, калі для гэтага не было сур’ёзных прычын. Хутчэй за ўсё, дакумент, які ўтрымліваў і захоўваў асноўныя палажэнні полацкага права, мог з’явіцца ў выніку кампрамісу паміж вялікім князем і мясцовым грамадствам.

Аўтар не бачыць генетычнай сувязі паміж старажытнарускім вечам і агульнымі сходамі палачан літоўскай эпохі, згаданымі ў дэкрэце 1486 г. Ён невысока ацэньвае ролю такіх сходаў ва ўнутраным жыцці „бургштата” XV ст. (174–175). Сапраўды, у святле захаваных крыніц цяжка скласці пра іх цэльнае ўяўленне. Аднак пэўныя аналогіі можна знайсці ў вельмі падобным на Полацк дамагдэбургскім Віцебску. Да нашага часу дайшлі дзве ўхвалы (1531 і 1551), прынятыя віцебскім сходам-соймам, у працы якога ўдзельнічалі як баяры-шляхта, так і мяшчане. Яны былі складзены на полацкі ўзор і прысвечаны ўмовам утрымання землеўладальнікамі „пахожых” сялян[3]. Дакументы кнігі 228 Метрыкі ВКЛ сведчаць пра выкарыстанне Ухвалы 1531 г. і яшчэ аднаго мясцовага віцебскага закона (Ухвалы пра забарону захоўваць прыстасаванні для лоўлі баброў) у паўсядзённай судовай практыцы[4]. Пакінем пытанне пра пераемнасць паміж вечам і полацкім сходам XV ст., бо захаваныя крыніцы ўсё роўна не дазволяць выйсці за рамкі дапушчэнняў. Адзначым толькі, што абласны сход, які распрацоўваў і прымаў мясцовыя законы, мусіў адыгрываць ва ўнутраным жыцці места і зямлі значную ролю.

Далей К. фон Верт спрабуе прасачыць паходжанне інстытута войтаўства, які ў шэрагу „бургштатаў” Рутэніі з’явіўся задоўга да ўвядзення магдэбургскага права. Даследчык адзначае, што полацкі і віцебскі земскія прывілеі прадугледжвалі аўтаномны суд над мяшчанамі ў гандлёвых справах, і ў сувязі з гэтым звяртае ўвагу на па саду „гарадскога цівуна”, якая не ўваходзіла ў склад замкавай адміністрацыі. Існаванне такой пасады, на яго думку, было саступкай купецтву (182–183). Аўтар мяркуе, што войтаўства магло развіцца з цівунства, прычым каталізатарам афармлення гэтага інстытута сталі спецыяльныя патрэбы гандлёва-рамеснага насельніцтва (184). Заўвагі К. фон Верта адносна ролі цівуноў у жыцці Полацка вельмі істотныя, але зробленае ім абагульненне часткова грунтуецца на яўнай памылцы. На самай справе абедзве прыведзеныя ім цытаты пра „гарадское цівунства” (спас. 115, с. 182) паходзяць з тэксту прывілея Полацкай зямлі. У віцебскім прывілеі такая пасада ўвогуле не згадваецца[5]. Такім чынам, для дамагдэбургскага часу мы можам упэўнена казаць толькі пра існаванне цівунства ў Полацку і войтаўства (з 80-х г. XV ст.) у Віцебску.

Даследчык звяртае ўвагу на абмежаваны характар паўнамоцтваў войтаў дамагдэбургскіх местаў і адзначае, што яны вельмі рэдка станавілася выбарнымі органамі, легітымнасць якіх выводзілася не толькі ад вярхоўнай улады (186). Нягледзячы на гэта, такія войтаўствы з’явіліся падмуркам фармавання аўтаномных прававых акруг гарадоў Рутэніі (190).

Аўтар спрабуе акрэсліць, якім чынам у шэрагу „бургштатаў” развіліся асобныя мяшчанскія абшчыны і свае ўласныя сістэмы месцкага права. Яго ўвагу прыцягваюць Орша і Віцебск, дзе старажытныя парадкі ўтрымаліся да канца XVI ст.

Даследчык падрабязна разглядае прававое становішча насельніцтва дамагдэбургскай Оршы і адзначае, што ў 1559 г. тут адбылося аб’яднанне мяшчан у ка му ну, замацаванае прысягай удзельнікаў. Прычынай заключэння „саюзу” стала імкненне аптымізаваць кіраванне маёмасцю места ва ўмовах, калі значны аб’ём павіннасцяў негатыўна ўплываў на яго гаспадарчае жыццё.

Каб стабілізаваць становішча, мяшчане зафіксавалі на паперы крыніцы прыбыткаў сваёй абшчыны. Акрамя таго, грамада абрала войта і 6 прадстаўнікоў мяшчан, якія павінны былі распараджацца фінансамі і складаць справаздачы перад насельніцтвам (191–192). На думку аўтара, такая сістэма самакіравання была кардынальна зменена ў 1593 г. пры правядзенні ў Оршы валочнай памеры. Гаспадарскія рэвізоры прызначылі новага войта, які быў падпарадкаваны замкавай адміністрацыі, і чатырох сотнікаў. К. фон Верт піша, што ўстава 1593 г. цалкам пазбавіла войта судовых паўнамоцтваў і вывела з яго кампетэнцыі нават справы пра месцкія землі (195). Апошняе сцверджанне даследчыка з’яўляецца памылковым, бо ў тэксце дакумента гаворыцца літаральна адваротнае: „…межу на волокахъ къ месту помераныхъ, и застенковъ, и на сеножатехъ местскихъ, и о испашу, и о страву войтъ местский осудить”[6]. Войт павінен быў аддаваць палову судовых аплат велікакняскаму намесніку, але рашэнні ў падобных справах прымаў менавіта ён. Такім чынам, абмежаванне юрысдыкцыі войта, калі яно мела месца, было далёка не такім значным.

Даследчык звяртае ўвагу на тое, што праз год пасля атрымання магдэбургскага права (1620) аршанскія мяшчане склалі ўласны статут. Яго крыніцамі паслужылі нормы з судовай практыкі Кракава і Вільні, артыкулы Статута ВКЛ 1588 г. і ўласны вопыт аршанцаў. Дзейнасць мяшчан, на думку К. фон Верта, сведчыць пра жывучасць аршанскіх традыцый (196).

Далей аўтар пераходзіць да разгляду сістэмы месцкага права, якая склалася і функцыянавала ў Ві цебску. Ён адзначае, што віцебскі земскі прывілей прадугледжваў шырокі набор правоў для мясцовых баяр і мяшчан. Самі „местичи” — знак сацыяльнай і прававой дыферэнцыяцыі грамадства — з’явіліся ў Віцебску ў сярэдзіне XV ст., а ўжо ў канцы стагоддзя на чале іх абшчыны стаяў войт.

Паступовае разыходжанне інтарэсаў баяр і мяшчан прывяло да напружанасці ў адносінах паміж гэтымі сацыяльнымі групамі і вострага канфлікту 1541 г. (196–197). Аўтар выказвае меркаванне, што вярхоўныя ўлады ВКЛ зацвердзілі асобны статут для віцебскіх мяшчан яшчэ да 1555 г., але гэты дакумент не захаваўся і ніколі не быў апублікаваны (198). Даследчык аналізуе асноўныя нормы віцебскага месцкага права на падставе прывілеяў Суража (1570) і Улы (1577). Ён адзначае, што гэта права набыло ўстойлівыя формы і ў гатовым выглядзе імпартавалася ў іншыя месцкія паселішчы (198–199). К. фон Верт упэўнена гаворыць пра існаванне „ўласнага віцебскага месцкага права ці нават невялікай віцебскай сям’і месцкага права” (200).

Старонкі працы, прысвечаныя віцебскаму праву, пакідаюць прыемнае ўражанне. Аўтар добра разумее і апісвае сутнасць з’явы, але яго высновы ў некалькіх выпадках патрабуюць удакладненняў. Першае з іх тычыцца дакумента, які легітымізаваў уласную мадэль месцкага права ў самім Віцебску. Насуперак сцвярджэнню К. фон Верта, тэкст крыніцы захаваўся і быў некалькі разоў апублікаваны яшчэ ў дарэвалюцыйны час[7]. Гэта прывілей Жыгімонта Аўгуста віцебскім мяшчанам ад 6 чэрвеня 1561 г., які добра вядомы даследчыку (спас. 178, с. 198). Згаданыя вышэй прывілеі Суража (1570) і Улы (1577) былі створаны ў выніку перапрацоўкі і мадэрнізацыі тэксту гэтага дакумента[8].

Акрамя таго, у сваёй працы аўтар не закранае адной вельмі істотнай акалічнасці: тое, што галоўнай павіннасцю мяшчан на віцебскім праве была прэстыжная конная вайсковая служба. Да таго ж, у выпадку самога Віцебска вярхоўныя ўлады ВКЛ фактычна зраўнялі мяшчан у правах і абавязках з мясцовай шляхтай. Прывілей 1561 г. гарантаваў ім такія ж правы і вольнасці, „яко и князи, и бояре тамошъние <…> вживають”[9]. Можна сказаць, што віцебскія мяшчане, якія атрымалі амаль шляхецкі набор правоў, удзельнічалі ў працы мясцовага сходу-сойма і выконвалі рыцарскую службу, апынуліся нават у больш прывабных умовах, чым насельніцтва замкнутых у рамках аўтаноміі местаў на магдэбургскім праве. Бліжэйшай аналогіяй Віцебску другой паловы XVI ст. можа служыць прыклад польскага Плоцка, дзе ў 1237 г. мяшчанам былі нададзены правы мазавецкага рыцарства[10].

На думку К. фон Верта, насельніцтва „бургштатаў” Рутэніі паступова стала нагадваць заходняе мяшчанства. Там, дзе жыхары места атрымалі магчымасць распараджацца агульнай маёмасцю, з’явіліся камунальныя інстытуты, прызваныя кіраваць ёю, а ў Віцебску была створана нават уласная сістэма месцкага права. Аднак, як адзначае даследчык, пра камуналізм у „бургштаце” можна весці размову толькі часткова, бо тут не да канца вытрымліваюцца прынцыпы суверэнітэту і аўтаноміі мяшчанскай абшчыны ў адносінах да палітычнага і сацыяльнага атачэння (203–204).

Аўтар пераходзіць да разгляду магдэбургскіх местаў рэгіёна і спрабуе высветліць, у якім аб’ёме яны карысталіся камунальным суверэнітэтам. На прыкладах Магілёва, Кіева, Полацка і Львова ён намагаецца прасачыць, у якіх абставінах нямецкае права ўводзілася ў буйных местах Рутэніі і якімі элементамі камунальнага ладу характарызаваліся створаныя тут магдэбургіі (п. 4.3.1). Даследчык прыходзіць да высновы, што ў канцы XV — пачатку XVI ст. новыя парадкі ўваходзілі ў жыццё местаў Беларусі і Украіны з вялікімі цяжкасцямі. Спробы пашырыць суверэнітэт прававой мяшчанскай абшчыны на ўсю тэрыторыю места сутыкаліся з кансалідаванай пазіцыяй інстытутаў земскага кіравання, для якіх аўтаномія мяшчанства азначала матэрыяльныя страты, і актыўным супраціўленнем свецкіх і духоўных феадалаў, якія валодалі нерухомасцю на тэрыторыі „бургштата” (222).

Адносіны паміж абшчынай і ўладамі з’яўляюцца паказчыкам таго, у якой ступені яна здолела рэалізаваць свой камунальны суверэнітэт. У сувязі з гэтым пад пільную ўвагу аўтара трапляе пасада войта. Ён адзначае, што толькі асобныя магдэбургскія месты заходняй часткі Рутэніі здолелі так ці інакш паставіць войтаўства пад свой кантроль. На тэрыторыі Польшчы гэта ўдалося зрабіць мяшчанскім абшчынам Львова і Камянца-Падольскага, а ў ВКЛ — Камянца і Бельска (224–225). У большасці магдэбургій ВКЛ і Украіны пасада войта знаходзілася ў цеснай сувязі з органамі дзяржаўнага кіравання. Гэта было абумоўлена саступкамі на карысць велікакняскіх намеснікаў (Полацк, Віцебск) і неабходнасцю ўтрымання беспасярэдняга кантролю над насельніцтвам местаў, якія мелі важнае стратэгічнае і вайсковае значэнне (Дзісна, Бар). Даследчык нават лічыць магчымым казаць пра адметны „віленскі” тып войтаўства, шырока распаўсюджаны ў ВКЛ (226).

Для рэгіёна даследавання XIV — першай паловы XVII ст. К. фон Верт вылучае чатыры тыпы войтаўстваў. Першы з іх функцыянаваў у местах, дзе мяшчанская абшчына здолела інкарпараваць войтаўства, другі — дзе мяшчане мелі права прапаноўваць уладам кандыдатаў на гэтую пасаду, трэці — у паселішчах, дзе войт-шляхціч замяшчаў сабе лентвойтам, а чацвёрты — там, дзе гаспадарскія намеснікі ажыццяўлялі першасныя функцыі войта на ўмовах персанальнай уніі пасад (228–229). Аўтар прыходзіць да высновы, што магдэбургіі Рутэніі толькі ў асобных нешматлікіх выпадках здолелі рэалізаваць аўтаномію ў адносінах да ўладаў дзяржавы (229).

Даследчык таксама спрабуе вызначыць, у якой ступені магдэбургскія месты рэгіёна канстытуяваліся з боку саміх мяшчанскіх абшчын. Ён піша, што барацьбу мяшчан за свае прывілеі можна бачыць ужо на прыкладах Кіева і Полацка пачатку XVI ст. З другой паловы XVI ст. паходзяць звесткі пра вялікую зацікаўленасць саміх мяшчан у атрыманні адметнага прававога статусу. Просьбы да ўладаў дзяржавы пра наданне магдэбургскага права паходзілі ад мяшчанскіх абшчын Дзісны, Полацка (пасля 1579), Магілёва, Віцебска і іншых местаў (230–231). Такім чынам, у канцы XVI ст. магдэбургскае права стала не толькі інструментам велікакняскай палітыкі, але і аб’ектам, авалодаць якім намагаліся многія месцкія паселішчы (231). К. фон Верт таксама адзначае, што еўрапейскі прынцып „месцкае паветра робіць вольным” далёка не заўсёды выконваўся ў Рутэніі (п. 4.3.2.3), а шматлікія царкоўныя і шляхецкія юрыдыкі дэзынтэгравалі ўнутраную прастору местаў Рэчы Паспалітай (п. 4.3.2.4).

На думку даследчыка, галоўная прычына ўзнікнення цяжкасцяў пры ўвядзенні магдэбургскага права ў местах Рутэніі — тое, што тут пераважна мела месца не заснаванне новых паселішчаў, а пераўтварэнні ў старых цэнтрах з моцнымі ўласнымі традыцыямі (248).

Нягледзячы на асобныя заўвагі, кніга Крыстафа фон Верта заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Аўтар упершыню ў гістарыяграфіі стварыў цэльны вобраз эвалюцыі ўнутранага ладу местаў былой Кіеўскай Русі, што апынуліся ў складзе ВКЛ і Каралеўства Польскага. Вельмі істотна тое, што змены ў жыцці местаў Украіны і Беларусі паказаны даследчыкам у кантэксце агульнаеўрапейскіх працэсаў урбанізацыі і ўнутранай каланізацыі.

Рэцэнзент выказвае падзяку Дзмітрыю Ходзьку і Наталлі Шаркуновай за дапамогу ў перакладзе кнігі з нямецкай мовы.


[1] Літоўская Метрыка. Спр. 56, арк. 89адв.–92; спр. 67, арк. 247адв. –248; спр. 125, арк. 330–331; спр. 292, арк. 261–262адв.
2 Гардзееў Ю. Заўвагі да праблемы даследаванняў гісторыі Гародні (на падставе выдання серыі „Памяць”. Гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. Мінск, 1999) // Гістарычны альманах. 2002. Т. 6. С. 192–193.
3 Варонін В. Заканатворчая дзейнасць віцебскіх абласных з’ездаў у першай палове XVI ст. (на прыкладзе ўстаў аб „пахожых” сялянах 1531 і 1551 г.) // Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV–XVIII ст. Мінск, 2008. С. 55–57.
4 Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М. В. Клочко. 1533–1540 (Литовская Метрика. Кн. № 228. Книга судных дел № 9) / [публ. подгот. В. А. Воронин, А. И. Груша, И. П. Старостина, А. Л. Хорошкевич]. Москва, 2008. С. 69, 74, 359.
5 Макараў М. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. Мінск, 2008. С. 155.
6 Літоўская Метрыка. Спр. 77, арк. 633; Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографическою Комиссиею. Т. 1. С.-Петербург, 1865. С. 253.
7 Витебская старина / сост. и изд. А. П. Сапунов. Т. 1. Витебск, 1883. С. 61–67; Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. Москва, 1910. С. 367–371.
8 Макараў М. Ад пасада да магдэбургіі… С. 85–91.
9 Тамсама. С. 91–93, 187.
10 Wyrozumski J. Dzieje Polski piastowskiej (VIII wiek — 1370). Krakow, 1999. S. 200, 202.
Наверх

“Nowiny Lubelskie” z marca 1569 roku. Źródło do dziejów sejmu unii lubelskiej / Opracowali i wydali PIOTR DYMMEL i HENRYK GMITEREK. Lublin: Archiwum Państwowe w Lublinie, 2019. 102 s.

14 верасня, 2010 |


У 2019 г. навуковая грамадскасць адзначыла 450-гадовы юбілей падпісання Люблінскай уніі. Прадстаўнічыя канферэнцыі, прысвечаныя ўтварэнню Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, адбыліся ў Польшчы, Беларусі, Літве, Украіне, Расіі і іншых краінах. Гэтыя канферэнцыі паказалі, што саюз паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім, заключаны 1 ліпеня 1569 г., меў этапнае значэнне для далейшага развіцця народаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы. Нягледзячы на тое, што вывучэнне Люблінскай уніі 1569 г. мае надзвычай багатую і доўгую традыцыю, увесь час паўстаюць новыя аспекты і вымярэнні гэтай даследчай праблемы. Адпаведна, увядзенне ў шырокі навуковы зварот новых або малавядомых крыніц, звязаных з ходам палітычнай барацьбы вакол заключэння уніі, – вельмі актуальная і важная задача. Чытаць далей →

Кароль Лапатэцкі. Злачынства здрады ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст.

1 жніўня, 2010 |


Гэты артыкул прысвечаны працэсу эвалюцыі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўяўленняў пра злачынства здрады [1]. Аналізуюцца падзеі XVI ст., калі, з аднаго боку, з’явіліся тры рэдакцыі Статута ВКЛ (1529, 1566 і 1588 г.) [2], а з другога – вяліся працяглыя войны з Вялікім Княствам Маскоўскім. Калі параўнаць дзве дзяржавы пад панаваннем Ягелонаў, будзе відавочна, што праблема здрады куды вастрэй стаяла для Вялікага Княства, чым для Каралеўства Польскага, бо ў ВКЛ здаралася, што і цэлыя роды, і асобныя дзеячы пераходзілі на бок праціўніка або ўцякалі ў варожую краіну [3]. Мяне цікавіць, як на пагрозу страты незалежнасці, а таксама на неадназначную пазіцыю хоць і невялікай, але істотнай часткі грамадства рэагавалі дзяржаўныя інстытуты, адказныя за праваўтварэнне і правапрымяненне. Чытаць далей →

Аляксандр Казакоў. Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы1

1 жніўня, 2010 |


Аршанская бітва 1514 г., стаўшы рэзанансавай падзеяй сваёй эпохі, была вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім як “Вялікай бітва” [1]. Заняла яна і прыкметнае месца ў нацыянальным гістарычным дыскурсе суверэннай Беларусі пачатку 90-х г. XX ст. Бітва пад Оршай выкарыстоўвалася як прыклад паспяховага змагання беларусаў супраць замежнай агрэсіі нароўні з бітвай Грунвальдскай. На сённяшні дзень, аднак, афіцыйная гістарычная палітыка па зразумелых прычынах не знаходзіць месца Аршанскай бітве ў калектыўнай памяці беларусаў. Тым не менш яна працягвае выклікаць пэўны грамадскі інтарэс, які чакана ўзрос у сувязі з яе 500-годдзем. “Жыццё” гэтай падзеі ўгістарыяграфіі розных эпох і гістарычнай памяці народаў само па сабе становіцца прадметам даследавання [2]. Чытаць далей →

Галоўная » Запісы па тэме 'Вялікае Княства Літоўскае'