Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - 2006 Т.13 Сш. 2

Андрэй Ціхаміраў. Гісторыя нацыяналізму без нацыяналізму.

Снежня 16, 2006 |


Булгаков, Валер. История белорусского национализма. Вильнюс: Ин­ститут белорусистики, 2006. – 331 с.

Праблема беларускага нацыяналізму i нацыятворчага працэсу — адна з асноўных для беларускай гуманістыкі. У большасці выпадкаў гэтае пытанне разглядаецца ў межах гістарычнай ці сацыялагічнай навукі і да нядаўняга часу не было предметам дастатковай рэфлексіі іншых дысцыплін. У філасофскім вымярэнні працэсам утварэння беларускай нацыі цікавіліся Ігнат Абдзіраловіч, Уладзімір Самойла, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Конан i іншыя. Спробы разгляду гэтай праблематыкі ў інтэрдысцыплінарным вымярэнні, як здаецца, патрабуюць прынамсі калектыўнай працы некалькіх аўтараў, спецыялістаў у сваіх галінах, але з агульнымі метадалагічнымі прынцыпамі i згодай наконт тэрміналогіі. Аднак, магчыма, праца аднаго аўтара значна спрашчае та­кое даследаванне, бо не патрабуе пастаянных кампрамісаў i дыскусій i дазваляе зразумела выказацца адной асобе.

Кніга Валера Булгакава[1] з’яўляецца пашыранай версіяй яго кандыдацкай дысертацыі, якую ён абараніў у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны ў 2005 г. пад кіраўніцтвам Аксаны Забужко. Першапачатковай версіяй даследавання была неабароненая дысертацыя, напісаная пад кіраўніцтвам Любові Тарасюк на кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1998 г. Часткова матэрыял гэтай дысертацыі ўжо выкладаўся ў артыкуле Булгакава „Мой Багушэвіч”[2].

Рэцэнзаваная праца складаецца з прадмовы, уводзінаў, трох раздзелаў (адпаведна падзеленых на некалькі падраздзелаў), заключэння i пасляслоўя.

У прадмове аўтар зазначае, што кніга не мае навуковага характару ў акадэмічным сэнсе (а хутчэй — навукова-папулярны), што ў ёй не да канца вытрыманы адзіны стыль нарацыі, a таксама ёсць недахопы ў спасылках на крыніцы i літаратуру (якія, на думку аўтара, нават могуць спрасціць успрыманне кнігі масавым чытачом), але перадусім піша пра недастатковую адпаведнасць назвы працы зместу (на яго думку, гэта хутчэй перадгісторыя, чым уласна гісторыя нацыяналізму — с 13). Таксама В. Булгакаў адзначае ўласнае няпоўнае веданне літаратуры, выдадзенай на Беларусі па гэтай праблематыцы, метадалагічныя неда­хопы i выразны ўплыў украінскага навуковага дыскурсу на змест працы. У прадмове аўтар піша, што для гісторыка ідэі важная ўласна думка, а не яе дакладнае апісанне, гэткім чынам апраўдваючы недахопы ў навуковым апараце кнігі (12). Здаецца, аднак, што нават для гісторыка ідэі ці філосафа дакладнасць думкі — асноўная справа. На дум­ку Мішэля Фуко, гісторыя ідэі з’яўляецца, з аднаго боку, неканчаткова акрэсленай дысцыплінай (гэта не гісторыя навукі, але гісторыя недакладных ведаў, якія на працягу свайго існавання не атрымалі выгляду навукі), але, з другога боку, яна „мае на мэце даследаванне існуючых дысцыплін, ix апрацоўку i інтэрпрэтацыю”[3]. Даследаванне дэталяў часам дазваляе дакладна акрэсліць асноўную думку, не кажучы ўжо пра ўласна апісанне i аналіз, якія павінны дапамагаць разумению. Наяўнасць спасылак i іншага на­вуковага апарату — норма не толькі для спецыяльных навуковых тэкстаў, але i для філасофскіх.

У прадмове i ўводзінах („Этнічнасць, каланіялізм, нацыяналізм”) Булгакаў прысвячае шмат месца паняццю „нацыяналізм” i яго рэабілітацыі для беларускага чытача, прызвы чаенага да негатыўнай афарбоўкі гэтага паняцця ў савецкай гуманітарнай навуцы i публіцыстыцы. Аўтар абапіраецца на вызначэнні Энтані Сміта, Ханса Кона, Эрнэста Рэнана, Эрнэста Гелнэра, Ліі Грынфельд, Міраслава Гроха i іншых аўтараў, крытыкуючы пры гэтым вызначэнне нацыяналізму ў Аляксандра Грыцанава за перэніялісцкі характар (г.зн., такі падыход да нацыі як структуры, што існуе з адвечных часоў) i негатыўнае стаўленне да нацыяналізму „малых народаў” (26). На думку Булгакава, такое вызна­чэнне нацыяналізму пярэчыць асноўным тэндэнцыям заходняй навукі. Аўтар ставіць асноўнай мэтай кнігі прэзентацыю тэзіса пра тое, што беларускі нацыяналізм у канцы XIX – пачатку XX ст. толькі пачаў фармавацца, i гэты працэс да сёння не скончыўся (27).

Наступная частка ўводзінаў прысвечана асноўным даследчыцкім пытанням, пастаўленым аўтарам, якія абапіраюцца на праграму даследавання нацыяналізму паводле Э. Сміта (35-37) i на асноўныя прынцыпы мадэрнісцкага падыходу да нацыі i нацыяналізму. Такім чынам, згодна з версіяй „мадэрністаў”, для Булгакава гісторыя Беларусі — гэта гісторыя ўяўлення, a даследаванне беларускага нацыяналізму зводзіцца да вывучэння канструявання ўяўленняў пра Беларусь i беларускую культуру ў тэкстах (37-38). Панаванне перэніялісцкіх падыходаў у беларускім літаратуразнаўстве і загадзя вызначаных схем прывяло да скажэння ў разуменні гісторыі айчыннай літаратуры i нацыяналізму. На думку аўтара, ідэя пра заходнія ўплывы (у першую чаргу польскія) на развіццё нацыяналізму ў заходнім памежжы Расійскай імперыі няслушная, a ўключэнне польскамоўнай правінцыйнай літаратуры Беларусі ў канон беларускай з’яўляецца недарэчнасцю (39-41). Булгакаў збіраецца даказаць, што першым беларускім нацыяналістам быў прафесар Міхаіл Каяловіч, a расійскі праект вызначэння Беларусі як рэгіёну імперыі меў прагрэсіўнае значэнне (41-42). Побач з гэтым тэзісам ёсць i крытыка ідэалагічных схем, догматаў, „фактаграфізму i накаплення фактаў”. Асноўным аб’ектам даследавання аўтар вызначае беларускую літаратуру, у першую чаргу творчасць Францішка Багушэвіча (44-45). Апошнія старонкі ўводзінаў прысвечаны каланіяльным i антыкаланіяльным дыскурсам (46-47).

Агульнае ўражанне ад уводзінаў дваістае: з аднаго боку — дастаткова вызначаныя метадалагічныя прынцыпы аўтара, мэты i аб’ект даследавання i крытыкі, з другога — не хапае іншых важных элементаў: дакладнага тлумачэння паняццяў „нацыя” i „этнас” i розніцы паміж імі (спроба такога тлумачэння зроблена, але яна недастатковая), разгорнутага тлумачэння паняццяў „каланіялізм”, „раса”, „мадэрнісцкі” i „перэніялісцкі” падыходы (дарэчы, у сацыялогіі больш приняты тэрмін „прымардыялісцкі падыход”[4]) i канкрэтных спасылак на працы некаторых аўтараў (тое, што яны „агульнавядомыя”, не вызваляе ад патрэбы дакладнай спасылкі, бо нехта з чытачоў можа пра ix i не ведаць). Таксама ўражвае пэўная хаатычнасць нарацыі ўводзінаў (якая падаецца як метад — с. 44), што запавольвае чытанне самога тэксту i перашкаджае разумению працы. Можна пагадзіцца з аўтарам, што нагрувашчванне фактаў не дапамагае разумению сутнасці, але ж нават канцэптуальная праца павінна мець празрыстую структуру. Аднак ужо зусім нельга пагадзіцца з аўтарскай высновай пра адсутнасць у XIX ст. у польскай нацыі ўласнага палітычнага прадстаўніцтва i органаў рэалізацыі палітычнай волі (25-26). Польскія эліты мелі ўласныя прадстаўніцтвы ў выглядзе сеймаў ва ўсіх трох частках падзеленай краіны (праўда, у розны час), не кажучы ўжо пра існаванне Варшаўскага герцагства i Кракаўскай рэспублікі. У перыяд Царства Польскага да 1830 г. i аўтаноміі Галіцыі сеймы мелі даволі вялікія паўнамоцтвы.

Першы раздзел „Нацыя i нацыяналізм: дамадэрная i мадэрная парадыгмы” складаецца з трох падраздзелаў, першы з якіх — „Антычныя, сярэднявечныя i мадэрныя нацыі”. Напачатку некалькі радкоў прысвечана паняццю нацыі ў антычным Рыме, a пазней — у Сярэднявеччы i Новым часе. Аналіз паняцця i ягонай эвалюцыі зроблены на падставепрац Петра Вандыча i Хагена Шульцэ. Асноўная ўвага засяроджана на паняцці нацыі ў Рэчы Паспалітай: у гэтым месцы аўтар апісвае працэс паланізацыі як крыніцу сацыяльных i культурных падзелаў „рускага народа”[5] краіны (г. зн. будучых украінцаў i беларусаў) i прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Тэзіс пра каталіцкі касцёл як асноўную крыніцу дамадэрнага нацыяналізму ў Рэчы Паспалітай (54) выклікае пэўныя заўвагі. Трывалая повязь каталіцкай канфесіі i прыналежнасці да польскай нацыі — гэта прадукт XIX ст. На развіццё польскай літаратурнай мовы, самасвядомасці моцна паўплывалі пратэстанцкія веравызнанні, асабліва ў часы Рэфармацыі. Контррэфармацыя пераняла нацыянальны элемент ад пратэстантаў, але трывалая повязь каталіцызму i польскасці замацавалася толькі пад час раздзелаў i вызваленчых паўстанняў (аднак не ва ўсіх рэгіёнах: пад нямецкай уладай у некаторых раёнах Сілезіі i Мазураў менавіта пратэстантызм пераняў ролю „польскай веры”).

Другі падраздзел „Мадэрныя нацыі: дзве еўрапейскія ідэі” аўтар прысвяціў разгляду разумення нацыі ў француз­скай i нямецкай думцы XVIII-XIX ст. Напачатку звернута ўвага на ролю культуры i дзяржавы ў аб’яднанні насельніцтва краіны i разбурэнні саслоўных межаў, далей ідзе гаворка пра наступствы Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. i аналізуюцца ідэі Мантэск’ё i абата Сіеса. Нямецкі сюжэт больш шырокі: апрача разумення „нацыі” ў нямецкай класічнай філасофіі (разглядаюцца дэфініцыі Канта, Гегеля, Гердэра, Фіхтэ) шмат увагі аддадзена стаўленню часткі гэтых аўтараў да славян i розніцы з французскім разумением нацыі. Асаблівая ўвага аддаецца значэнню мовы як кансалідоўнага фактара ў працах пералічаных філосафаў.

Трэці падраздзел распавядае пра станаўленне нацыяналізмаў ва Ўсходняй Еўропе i Pacii ў XIX ст., прычым большая частка — гэта аналіз польскага i расійскага нацыяналізмаў. Адразу кідаецца ў вочы велізарная праблема са спасылкамі i кампілятыўны характар гэтай часткі. Асабліва не хапае спасылкі на крыніцу інфармацыі на с 85 у сюжэце пра ўплыў ідэй Гердэра на Панцеляймона Куліша, што робіць тэзіс непацверджаным. Булгакаў разглядае розніцу паміж заходнееўрапейскім нацыяналізмам i нацыяналізмамі ва Ўсходняй Еўропе i Азіі (паводле Э. Гелнэра), тэзіс пра рэакцыйны характар польскай шляхты (паводле Бенедыкта Андэрсана) і, наадварот, тэзіс пра яе даспеласць (па­водле А. Забужко), праблему рэлігійнасці i секулярызму ў месіянізме Адама Міцкевіча (Булгакаў у гэтым месцы палемізуе з Забужко i лічыць месіянізм Міцкевіча дастаткова секулярызаваным, дзе рэлігійныя сімвалы маюць ужо іншы кантэкст). Далучэнне сялянства да мадэрнай польскай нацыі (таксама беларусаў i ўкраінцаў) i асіміляцыйны патэнцыял „польскага нацыянальнага праекта” разглядаюцца ў канцы часткі пра польскі нацыяналізм. Частка пра расійскі нацыяналізм напісана паводле прац розных аўтараў — Уладзіміра Кантара, Аляксандра Гершэнкрона, Роберта Ўортмана, Сеймура Бэйкера, Міраслава Шкандрыя i некаторых іншых. Адзначана агульнае запаволенне будаўніцтва нацыі, дамінаванне інтарэсаў імперыі, моцная сувязь нацыі i дзяржавы, повязь нацыі з паноўнай дынастыяй i ідэя пра непадзельнасць імперыі (запазычаная з французскай мадалі). Булгакаў звяртае ўвагу на M. Карамзіна як на аднаго з першых ідэолагаў расійскага нацыяналізму i на ідэю нясення цывілізацыі i мадэрнізацыі як сродку экспансіі (якая была запазычана з Нямеччыны i Польшчы). Таксама разглядаецца ўплыў ідэй Гердэра i іншых нямецкіх філосафаў на Хамякова i Кірыеўскага, ідэі М. Каткова, Ф. Дастаеўскага, спрэчкі заходнікаў i славянафілаў (аўтар спасылаецца на ўкраінскае выданне працы Анджэя Валіцкага[6]). Але, нягледзячы на цытаванне розных аўтараў, асноўны змест расійяналізмаў. Адразу кідаецца ў вочы велізарная праблема са спасылкамі i кампілятыўны характар гэтай часткі. Асабліва не хапае спасылкі на крыніцу інфармацыі на с 85 у сюжэце пра ўплыў ідэй Гердэра на Панцеляймона Куліша, што робіць тэзіс непацверджаным. Булгакаў разглядае розніцу паміж заходнееўрапейскім нацыяналізмам i нацыяналізмамі ва Ўсходняй Еўропе i Азіі (паводле Э. Гелнэра), тэзіс пра рэакцыйны характар польскай шляхты (паводле Бенедыкта Андэрсана) і, наадварот, тэзіс пра яе даспеласць (па­водле А. Забужко), праблему рэлігійнасці i секулярызму ў месіянізме Адама Міцкевіча (Булгакаў у гэтым месцы палемізуе з Забужко i лічыць месіянізм Міцкевіча дастаткова секулярызаваным, дзе рэлігійныя сімвалы маюць ужо іншы кантэкст). Далучэнне сялянства да мадэрнай польскай нацыі (таксама беларусаў i ўкраінцаў) i асіміляцыйны патэнцыял „польскага нацыянальнага праекта” разглядаюцца ў канцы часткі пра польскі нацыяналізм. Частка пра расійскі нацыяналізм напісана паводле прац розных аўтараў — Уладзіміра Кантара, Аляксандра Гершэнкрона, Роберта Ўортмана, Сеймура Бэйкера, Міраслава Шкандрыя i некаторых іншых. Адзначана агульнае запаволенне будаўніцтва нацыі, дамінаванне інтарэсаў імперыі, моцная сувязь нацыі i дзяржавы, повязь нацыі з паноўнай дынастыяй i ідэя пра непадзельнасць імперыі (запазычаная з французскай мадалі). Булгакаў звяртае ўвагу на M. Карамзіна як на аднаго з першых ідэолагаў расійскага нацыяналізму i на ідэю нясення цывілізацыі i мадэрнізацыі як сродку экспансіі (якая была запазычана з Нямеччыны i Польшчы). Таксама разглядаецца ўплыў ідэй Гердэра i іншых нямецкіх філосафаў на Хамякова i Кірыеўскага, ідэі М. Каткова, Ф. Дастаеўскага, спрэчкі заходнікаў i славянафілаў (аўтар спасылаецца на ўкраінскае выданне працы Анджэя Валіцкага[6]). Але, нягледзячы на цытаванне розных аўтараў, асноўны змест расійкі змяняючы Ўкраіну на Беларусь[10]. Польская літаратура арыенталізавала Беларусь, утварала нейкі міф пра яе экзатычнасць i адсталасць. Але варта нагадаць, што Польшча (як i ўся Ўсходняя Еўропа) у заходнееўрапейскім наратыве была таксама арыенталізаванай, i спосабы былі падобныя да тых, якія апісаў Эдвард Саід у „Арыенталізме”[11]. Аўтар далей даказвае свой тэзіс пра прымітывізацыю Беларусі ў польскай гуманістыцы, прыводзячы ў якасці прыкладу тэксты Яна Баршчэўскага, Аляксандра Рыпінскага, Ада­ма Міцкевіча i іншых. Частку прац гэтых аўтараў Булгакаў цытуе паводле артыкула Сяргея Токця (але не заўсёды на яго паслядоўна спасылаецца). Сцвярджаецца тэзіс пра тое, што Рыпінскага, Чачота i Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (які акрэсліваецца як польскі нацыяналіст; с 124) немагчыма залічыць да прадстаўнікоў беларускай літаратуры, бо ix творы не мелі ніякага эфекту для беларускага нацыянальнага будаўніцтва (123). Спасылаючыся зноў на Шкандрыя, Булгакаў палічыў, што пісьменства па-беларуску было для ix толькі рамантычнай модай („сублітаратурай”) i жаданнем скараціць дыстанцыю паміж станамі, адначасна спосабам узмацнення культурнай гегемоніі палякаў на Бе­ларусь Цяжка пазбавіцца ўражання, што цытаты не адпавядаюць кантэксту, а сам факт напісання тэкстаў па-бела­руску ў XIX ст. сведчыць акурат пра ўзмацненне экспансіі. Для параўнання: не захавалася ніводнага беларускамоўнага літаратурнага тэксту „заходнерусаў” — яны карысталіся выключна рускай мовай. Можа, творы Аляксея Сгаражэнкі i Рыгора Кулжынскага трэба ўключыць у канон беларускай літаратуры[12] i вывучаць на мове арыгіналу?

Погляд на Беларусь з боку расійскай літаратуры быў, на думку Булгакава, падобны: адмаўленне патрэбы ў высокайкультуры і пабудове нацыі. Тут аўтар цытуе Ф. Булгарына (як, дарэчы, i Шкандрый), спасылаецца таксама на працы сучаснай „імперыялагічнай” школы ў расійскай гістарыяграфіі (Аляксея Мілера i Міхаіла Далбілава), а далей працягвае крытыку польскай культурнай экспансіі. Булгакаў пагаджаецца з тэзісам Б. Андэрсана пра эгаізм i рэакцыйнасць польскай шляхты (131), a польскі імперыялізм называе расісцкім (132). На жаль, што дакладна разумев аўтар пад паняццем расы, у кнізе не тлумачыцца. Тэзіс пра смерць беларускай мовы i літаратуры ў польскім i расійскім наратыве таксама запазычаны поўнасцю з кнігі Шкандрыя (як i папярэдні — Украіна замененая на Беларусь)[13](134). Далей аўтар працягвае крытыку прымардыялісцкага літаратуразнаўства (да якога ён залічвае М. Хаўстовіча, Я. Янушкевіча, I. Навуменку) за ацэнку польскай правінцыйнай беларускамоўнай літаратуры. На яго думку, для ўзмацнення кволай канструкцыі атаясамлення Баршчэўскага i Рыпінскага з сучаснай Беларуссю ўводзяцца розныя катэгорыі, напрыклад „ліцвінскай ідэнтычнасці”, аўтарам якой чамусьці называецца С. Токць. Аўтаркай гэтай катэгорыі з’яўляецца Святлана Куль-Сяльверстава[14], a іншыя аўтары звычайна спасылаюцца на яе (апрача С. Токця, таксама A. Смалянчук[15]). „Ліцьвінская ідэнтычнасць”, на яе думку, не з’яўляецца тоеснай з беларускай i прынцыпова ад яе адрозніваецца. Апошні момант раздзела — спрэчкі вакол ідэнтычнасці Вікенція Канстанціна Каліноўскага. Булгакаў на баку той канцэпцыі, што кіраўнік паўстання меў польскую свядомасць (гэта пацверджана адпаведнымі цытатамі), а ягоная роля для беларускага нацыяналізму нязначна адрозніваецца ад ролі Дуніна-Марцінкевіча (136-140). Аўтар робіць выснову, што беларуская мова не стала галоўным фактарам беларускага нацыяналізму i што для гэтага павінна было адбыцца новае канструяванне Беларусі як імперскай калоніі, як новай этнічнай i культурнай катэгорыі.

Тэзіс аб выключэнні Беларусі з інтэграцыйных наратываў імперыі ў першай палове XIX ст. дастаткова вядомы i ўзмоцнены рознымі даследаваннямі. Сапраўды, беларуская праблематыка была на перыферыі зацікаўленасці расійскіх вучоных, але нельга казаць пра поўную няўвагу да праблемы з ix боку. Уласна, палітыка Кацярыны II ужо была пачаткам зацікаўленасці, a існаванне цэлага шэрагу даследчыкаў Беларусі ў межах расійскай культуры ў 20-30-я г. XIX ст. (у першую чаргу Івана Грыгаровіча) сведчыць акурат пра цікавасць. Але не толькі мясцовыя нараджэнцы звярталі ўвагу на даследаванне Беларусі, Пётр Кепен ужо ў 1820 г. прапанаваў назваць дыялект рускай мовы, які распаўсюджаны на Беларусі (меліся на ўвазе Віцебская i Магілёўская губерні), „крывіцкім”[16]. Спробы акрэсліць Бе­ларусь шырэй былі i да прац Міхаіла Каяловіча. Невядомы аўтар кнігі „Взгляд на историю западной Руси”, выдадзенай у 1848 г., называў Вялікае Княства Літоўскае беларускай дзяржавай i адзначаў дзяржаўнасць рускай мовы ў ім[17], а розніцу паміж расійцамі, беларусамі i ўкраінцамі тлумачыў знаходжаннем ix у розных палітычных арганізмах[18]. Таксама выразны быў уплыў чэшскай навукі, у першую чаргу твораў Паўла Ёзэфа Шафарыка, на якога аўтар „Взгляда” спасылаўся. Дарэчы, тэзіс пра прымітыўнасць i неразві тасць беларускай i ўкраінскай літаратур у гэты перыяд можна знайсці i ў Шафарыка, а не толькі ў польскіх аўтараў[19].

Другі падраздзел „Антыпольскі пераварот: Беларусь як прыгнечаная этнічная нацыя” прысвечаны якраз канструяванню ўяўленняў пра Беларусь у расійскім наратыве пасля паўстання 1863-1864 г. Аўтар пачаў з таго, што пасля Крымскай вайны „этнакультурны i расісцкі нацыяналізм” быў асноўнай сілай для славянафілаў i пецярбургскай бюракратыі. Праект будаўніцтва новай „агульнарускай” ідэнтычнасці патрабаваў інстытуцыялізацыі беларусаў i блакіроўкі прыняцця імі польскай ідэнтычнасці (142). Вызваленне славянскіх народаў патрабавала акрэслення ix межаў, у тым ліку этнічных межаў беларусаў i палякаў. Аўтар у аналізе імперскага дыскурсу абапіраецца на працы М. Далбілава, але зноў-такі не заўсёды ёсць адпаведныя спасылкі. Таксама няма спасылкі на тэзіс А. Гільфердынга пра пошук „беларускага Шаўчэнкі” (144)20. Абмежаванне ўплываў „паланізму” было важнай мэтай для расійскай прапаганды, канчатковай мэтай — гвалтоўная асіміляцыя беларусаў (146-147). Булгакаў шмат увагі аддае высвятленню ролі М. Каяловіча ва ўтварэнні імперскага дыс­курсу пра Беларусь. Для аўтара Каяловіч — гэта „імперска-легітымісцкі маралізатар, рэалістычны расіст i рамантычны нацыяналіст, які выкарыстоўваў характэрную для нацыяналізму таго часу катэгорыю арганічнасці, у якім дзякуючы дакладнай увазе да нацыянальнага пытання адчуваецца заходнік” (148-149). Паўстанне абумовіла вялікую зацікаўленасць расійскай публікі да беларускай тэмы, навуковую i публіцыстычную кар’еру Каяловіча i яго школы, вядомай пад назвай „заходнерусізму”. На думку Булгакава, тасць беларускай i ўкраінскай літаратур у гэты перыяд можна знайсці i ў Шафарыка, а не толькі ў польскіх аўтараў[19].

Другі падраздзел „Антыпольскі пераварот: Беларусь як прыгнечаная этнічная нацыя” прысвечаны якраз канструяванню ўяўленняў пра Беларусь у расійскім наратыве пасля паўстання 1863-1864 г. Аўтар пачаў з таго, што пасля Крымскай вайны „этнакультурны i расісцкі нацыяналізм” быў асноўнай сілай для славянафілаў i пецярбургскай бюракратыі. Праект будаўніцтва новай „агульнарускай” ідэнтычнасці патрабаваў інстытуцыялізацыі беларусаў i блакіроўкі прыняцця імі польскай ідэнтычнасці (142). Вызваленне славянскіх народаў патрабавала акрэслення ix межаў, у тым ліку этнічных межаў беларусаў i палякаў. Аўтар у аналізе імперскага дыскурсу абапіраецца на працы М. Далбілава, але зноў-такі не заўсёды ёсць адпаведныя спасылкі. Таксама няма спасылкі на тэзіс А. Гільфердынга пра пошук „беларускага Шаўчэнкі” (144)[20]. Абмежаванне ўплываў „паланізму” было важнай мэтай для расійскай прапаганды, канчатковай мэтай — гвалтоўная асіміляцыя беларусаў (146-147). Булгакаў шмат увагі аддае высвятленню ролі М. Каяловіча ва ўтварэнні імперскага дыс­курсу пра Беларусь. Для аўтара Каяловіч — гэта „імперска-легітымісцкі маралізатар, рэалістычны расіст i рамантычны нацыяналіст, які выкарыстоўваў характэрную для нацыяналізму таго часу катэгорыю арганічнасці, у якім дзякуючы дакладнай увазе да нацыянальнага пытання адчуваецца заходнік” (148-149). Паўстанне абумовіла вялікую зацікаўленасць расійскай публікі да беларускай тэмы, навуковую i публіцыстычную кар’еру Каяловіча i яго школы, вядомай пад назвай „заходнерусізму”. На думку Булгакава, публікацыі 1998-1999 г. напісаў пра гэта вельмі выразна[21]. Уласна творчая спадчына Каяловіча вельмі полісемантычная, i ў ёй можна знайсці пацверджанне розных тэзісаў. Але ў агульным дыскурсе „заходнерусізму” беларусы як супольнасць не былі дамінавальнай структурай для разважанняў. Часцей за ўсё меўся на ўвазе „заходне-рускі чалавек”, i назва „Заходняя Русь/Расія” дамінавала над назвай „Беларусь” (асабліва гэта відаць у публіцыстыцы „Вестника Западной России”). Апрача таго, у „Заходнюю Русь/Расію” ўключалася i „Маларосія” (яе як захавальніцу рускай спадчыны Каяловіч паважаў больш, чым Беларусь). Болыы паслядоўна ўжываў назву „беларус” Павел Баброўскі, з якім якраз Каяловіч моцна палемізаваў (бо хутчэй Баброўскі здымаў рэлігійны бар’ер паміж каталікамі i праваслаўнымі, чым Каяловіч, для якога рэлігійны фактар быў асноўным)[22]. У разважаннях Булгакава вакол расійскага наратыву здзіўляе таксама поўнае ігнараванне наймення „Северо-Запад­ный край”. „Заходне-русы” яго дастаткова часта ўжывалі, не кажучы ўжо пра дзяржаўную адміністрацыю. Дадаткова трэба адзначыць сучасны аналіз „заходнерускай” гістарыяграфіі XIX – пачатку XX ст. аўтарства Аляксандра Літвінскага і Дзмітрыя Карава[23], дзе значна шырэй асветленададзеная праблема. Аднак варта пагадзіцца з думкай Булгакава пра значэнне „заходнерусізму” для будавання бела­рускага нацыянальнага наратыву і, можна дадаць, — комплекснага вывучэння гэтай школы (i не толькі ў межах бе­ларускага кантэксту, a таксама ўкраінскага i расійскага) i аналізу яе ўплываў на сучаснасць.

Трэці падраздзел — „Нечаканы вынік канструявання новага імперскага рэгіёну: узнікненне беларускага нацыяналізму” распавядае хутчэй пра каланіяльны наратыў Расійскай імперыі ў другой палове XIX ст., чым пра ўласна ўзнікненне беларускага нацыяналізму. Аўтар звяртае ўвагу на накапленне ведаў пра Беларусь, канструяванне новых, адрозных ад польскіх, прэзентацый Беларусі, якія павінны былі дапамагаць працэсу асіміляцыі, блакаваць інстытуцыялізацыю беларускай мовы i культуры i маркіраваць адпаведным чынам ворагаў (162-167). Асобна разглядаецца стаўленне да беларускай мовы i яе поўнае выцясненне з пісьмовага ўжытку, а таксама тэзіс пра непатрэбнасць i „натуральнее” адміранне мовы, які масава быў засвоены беларусамі (169-172). Таксама аўтар аналізуе каланіяльную антрапалогію, добрымі прыкладамі якой был! верш М. Някрасава „Железная дорога” i праца Адама Багдановіча пра этнаграфію беларусаў (173-176). Значнае месца аўтар адводзіць працам П. Бяссонава i яго пастулату пра росквіт Беларусі ў мінулым i немагчымасць яе адраджэння (179-181) (але трэба сказаць, што такога ж тыпу разважанні былі i ў Шафарыка, i ў аўтара „Взгляда на историю…”, пра што ішла гаворка раней). Булгакаў адзначае падвоены характер расійскай рэпрэзентацыі Беларусі — як калоніі i адначасна як нечага асаблівага. Важны для яго перыяд — два апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. з творчасцю беларускіх народнікаў. Выснова гэтага падраздзела — беларускі нацыяналізм стаў магчымы пасля імперскага сканструявання рэгіёну, таму што ў самой парадыгме імперыі закладзена яе разбурэнне i стымуляцыя новых нацый. Аўтар параўноўвае беларускую сітуацыю з Азіяй і Афрыкай (187-189).

Трэці раздзел „Францішак Багушэвіч і міф беларускага адраджэння” — зыходны для аўтара, a папярэднія развагібылі уступам да яго. Пад уплывам думкі Рыгора Грабовіча пра Шаўчэнку як нацыянальнага генія i прарока Булгакаў звяртаецца да постаці i ідэй Францішка Багушэвіча. Раздзел мае ўводзіны i чатыры падраздзелы.

Уводзіны складаюцца з паслядоўнага аналізу розных характарыстык творчасці Багушэвіча ў літаратуразнаўстве. Першая з ix разглядае Багушэвіча як пачынальніка сучаснай беларускай літаратуры (В. Ластоўскі, 3. Жылуновіч, К. Сваяк, А. Бабарэка, А. Адамовіч), другая — як бацьку беларускага адраджэння. У гэтым месцы аўтар спыняецца падрабязна на нарматыўнасці разумення Багушэвіча як пачынальніка нацыяналізму i цэнзураванні ягонай творчасці ў таталітарным i посттаталітарным літаратуразнаўстве (аўтар крытыкуе працы R Шкрабы, В. Барысенкі, Я. Яршова-Мазурава). На думку Булгакава, улада пачала ўсхваленне Багушэвіча, каб яго перасталі шанаваць. Трэцяя i чацвёртая характарыстыкі — Багушэвіч як дробнабуржуазны дэмакрат-рэвалюцыянер або утапічны сялянскі сацыяліст. Пяты погляд — Багушэвіч як нацыянальны прарок. Паводле Бул­гакава, гэты тэзіс надуманы, бо сам Багушэвіч не выступаў за незалежнасць Беларусі, i гэта супярэчыць ягонай польскай ідэнтычнасці (202). Шосты тэзіс пра паэта як агульна-прызнанага рэаліста, які паўплываў на далейшае развіццё беларускай літаратуры, таксама, паводле аўтара, з’яўляецца надта моцным абагульненнем, бо напачатку Янка Купала i Якуб Колас прадукавалі каланіяльныя міфы (204-205). Булгакаў лічыць, што Багушэвіч быў нецікавы для афіцыйнага літаратуразнаўства, а сам яго складаны феномен патрабуе набліжэння i належнага прачытання (206-207).

Першы падраздзел прысвечаны аналізу прадмовы да „Дудкі беларускай”. Аўтар засяродзіў увагу на творчасці Багушэвіча як на наданні народу ўласнага голасу i абвяржэнні каланіяльнай нарацыі. Творчасць павінна спрычыніцца да вызвалення. Асобна разглядаецца геаграфічны кампанент прадмовы (канструяванне вобраза Іншага, прыналежнасць Беларусі да Еўропы, Беларусь як неалагізм), гістарычны (унікальнасць уласнай гісторыі i лекаванне народа), моўны (сакралізацыя мовы як жыццёвай энергіі). Значныммомантам з’яўляецца падкрэсленне ўкраінскага уплыву на Багушэвіча: аўтар паказвае запазычанні з Шаўчэнкі, ацэньвае вагу ўкраінскага нацыяналізму як каласальнага вопыту для беларускага (гатовыя мадэлі, месіянізм, міфалагізм) (220-225). Прадмова да „Дудкі беларускай” таксама стварае міф беларускага адраджэння, дзе галоўным становіцца не гістарычная прэзентацыя Полацка і Літвы, а Беларусь, такім чынам — сакральная i пазагістарычная каштоўнасць (230-233). Сам тэкст прадмовы, на думку аўтара, — полісемантычны, дазваляе знайсці яшчэ адзін, закрыты сэнс (228). Асобна Булгакаў вылучае антыкаланіяльны наратыў прадмовы: адмаўленне адзінства расійскай дзяржавы, прэтэнзій на „агульнарускую” ідэнтычнасць, каланіяльных уяўленняў пра беларускую мову i культуру, легітымнасці падпарадкавання, добраахвотнасці злучэння Беларусі i Pacii. Расія паўстае тут выключна як знешняя сіла.

Нарацыя другога падраздзела сканцэнтравана на прадмове да зборніка „Смык беларускі”, якая таксама як i папярэдняя напісана ў форме нацыянальнага катэхізіса. Булгакаў вылучае стымуляцыю традыцыі i шанаванне мовы (значнасць вуснай творчасці, асабліва песні), ідэалагічны канфлікт з папярэдняй літаратурнай традыцыяй (крытыка Дуніна-Марцінкевіча, адмаўленне „сублітаратурнага” падыходу), метад знешняй нарацыі (карыстанне псеўданімамі, у адрозненне ад Куліша i Шаўчэнкі). Псеўданімы Багушэвіча трактуюцца Булгакавым як умоўная маска, а не як прыкрыццё для польскага нацыяналіста (240).

У трэцім падраздзеле „Уводзіны ў паэзію Багушэвіча” аналізуецца структура i асноўныя сюжэты Багушэвічавых вершаў. Найбольш знаходзіць аўтар рамантычных струк­тур: катэгорыі „музычнага”, горада (і яго адмаўлення), дэпрэсіі, канфлікту, антыфемінізму, чакання зменаў, пошуку праўды, вострага перажывання дэгуманізацыі грамадства. Важным элементам выступае таксама гістарычная свядомасць (ці дакладней — яе адсутнасць у наратараў): няскончанасць пераўтварэння „тутэйшых” у палякаў, адсутнасць антысеміцкага дыскурсу i вобраза літоўца. Паводле Булгакава, раскрыццё нацыянальнай свядомасці ў наратараў набліжаецца да ўкраінскай мадэлі — адмаўлення іншых нацыянальных ідэнтычнасцяў (257). Паэзія таксама працягвае стварэнне нацыянальнага міфа, дзе ў якасці галоўнага выступав месіянісцкі сюжэт пра тое, што сапраўдная Бела­русь будзе ў будучыні i яна павінна прайсці тры стадыі — ад ідэальнай мінуўшчыны да ідэальнай будучыні. „Сёння” ўспрымаецца ў паэтыцы Багушэвіча як глыбокая дысгармонія i канфлікт (258).

Асноўны сюжэт чацвёртага падраздзела „Deus ex machi­na” — крытыка трактовак Багушэвіча як прадстаўніка польскага нацыяналізму. Аўтар падкрэслівае складанасць фено­мена Багушэвіча i абарону ўяўленняў XIX ст. (наяўнасць некалькіх ідэнтычнасцяў) перад непатрэбнай мадэрнізацыяй. Булгакаў паслядоўна крытыкуе польскіх аўтараў (Леона Васілеўскага, Шчэснага Браноўскага, Сганіслава Эльскага i іншых) за прыпісванне Багушэвічу польскай свядомасці. Не менш рэзка Булгакаў адгукаецца на падобныя тэзісы з боку Юрыя Туронка i Яўгена Мірановіча (260-261), але адначасна прызнае, што яны не пазбаўлены падстаў. Узнікае толькі пытанне, чаму Багушэвіч з польскай свядомасцю i тэкстамі па-беларуску — гэга складаны феномен, а Чачот i Дунін-Марцінкевіч з падобнымі характарыстыкамі — чыстыя польскія нацыяналісты? Адказам на гэткую магчымую непаслядоўнасць павінны быць наступныя аўтарскія разважанні. Прыводзячы прыклады з украінскай гісторыі, аўтар даводзіць існаванне падвоеных ідэнтычнасцяў, a ў ягоным разуменні якраз Багушэвіч не ўпісваў беларускай ідэнтычнасці ў польскую як больш шырокую. Сутнасным адрозненнем Багушэвіча ад Дуніна-Марцінкевіча была гуманізацыя беларуса-селяніна, ранейшага аб’екта, які становіцца суб’ектам літаратуры. На першае месца ставяцца сацыяльныя адрозненні, а не моўныя. На думку Булгакава, беларуская культура не лінгвацэнтрычная, a міфацэнтрычная (266). Ідэі Багушэвіча (нацыянальнага генія) залажылі базу пад беларускі нацыяналізм як цэласны светапогляд i паўплывалі на пачатку XX ст. на „двух эфектыўных беларускіх нацыяналістаў” — Вацлава Іваноўскага i Івана Луцкевіча. Менавіта яны, паводле Булгакава, залажылі мадэрную беларускую літаратуру, ідэнтычнасць i палітычную думку (269).

Заключэнне складаецца з аўтарскіх высноваў аб прычынах запаволенасці беларускага нацыяналізму, які, карыстаючыся тэрміналогіяй М. Гроха, Булгакаў прапануе кваліфікаваць як не запознены, а як дэзінтэграваны (304). Аўтар пералічвае розныя прапановы прычын запозненасці бела­рускага нацыяналізму: камунікатыўныя, культурныя, рэлігійныя, эканамічныя, матэрыяльныя, элітарныя, адукацыйныя. Далей даволі разгорнута Булгакаў пераказвае разважанні Сцівена Гуц’е (277-282), Паўла Церашковіча (282-287), Рышарда Радзіка (288-291) на гэтую тэму. Менавіта тэорыі гістарычнай сацыялогіі сталі штуршком для аўтарскай крытыкі прычын запаволенасці. Асабліва шмат запазычанняў з тэкстаў П. Церашковіча, дзе частка пацверджана адпаведнымі спасылкамі, а частка — не (283, 285, 286, 287). Такім чынам, часам цяжка зарыентавацца, дзе падаюцца цытаты (поўныя ці пераробленыя) з Церашковіча, а дзе знаходзіцца ўласна каментар Булгакава. Вельмі крытычна аўтар адносіцца да галоўных тэзісаў Р. Радзіка. Для Булгакава тэорыі польскага сацыёлага — гэта прыклад каланіяльнай логікі i расісцкага падыходу да беларусаў як самай слабой нацыі Еўропы, якая мае бедную i недаразвітую па змесце культуру (288). Тэзіс R Радзіка пра культуртрэгерскую місію Польшчы — гэта таксама прадукт польскага нацыянальнага міфа (295). Далей аўтар паслядоўна крытыкуе i адмаўляе пералічаныя вышэй перадумовы i прычыны запаволенасці: вайсковыя, камунікатыўныя i энергетычныя інтэрпрэтацыі на яго думку — абстрактныя канструкцыі, культурныя трактоўкі — таксама не пераконваюць, а зводзяцца да схаластычных дыспутаў вакол саманазвы i яе змены (291). Падобным чынам роля уніяцкай царквы беспадстаўна пераацэньваецца, эканамічныя фактары адводзяць у цень барацьбу нацыянальных дыскурсаў, a элітныя трактоўкі механічна перанесены з заходніх тэорый (292). Тэорыя „П’емонта” (дакладней, адсутнасць яго ў беларусаў) таксама не тлумачыць прычын узнікнення ўкраінскага нацыяналізму, бо ён з’явіўся якраз на ўсходзе Ўкраіны(294). Сацыялагічныя трактоўкі i параўнанне ўкраінскага i беларускага нацыяналізмаў у XIX ст. таксама непрымальныя для Булгакава (294). Моцнай крытыцы падвяргаецца зноў I. Бабкоў за „тэлеалагічны падыход” (нацыя як прадукт гістарычнага шляху i падгон пачатку беларускага нацыяналізму да моманту з’яўлення нейкай беларускамоўнай літаратуры — паводле Булгакава), а разам з ім Раман Шпарлюк i Джон Сгэнлі. Па версіі аўтара, больш рэалістычна падышоў да праблемы Якаў Трашчанок, які звязаў пачатак беларускага нацыяналізму з 80-мі гг. XIX ст. (297). Ідэйныя, а не матэрыяльныя прычыны аб’вяшчаюцца аўтарам асноўнымі. На думку Булгакава, беларускія аўтары архаізуюць беларускі нацыяналізм (што праяўляецца ў выцясненні памяці пра рускую спадчыну i Полацкае княства, прымітыўнай кампенсацыі ў выглядзе „беларусізацыі” Міндоўга i Вітаўта), заходнія ж яго тыпізуюць i стараюцца ўпісаць у агульнаеўрапейскія межы (298-299).

Аўтар вылучыў пяць прычын узнікнення беларускага нацыяналізму: 1) канструкцыю імперскага рэгіёну „Беларусь”; 2) украінскія інспірацыі; 3) заходнееўрапейскія інспірацыі; 4) крызіс польскага нацыяналізму пасля 1863 г. i дазвол на будаўніцтва ўласных ідэнтычнасцяў для Беларусі, Украіны i Літвы; 5) індывідуальную псіхалогію Багушэвіча, крызіс ягонай уласнай польскай ідэнтычнасці (300-301). Такім чынам, гісторыя беларускага нацыяналізму налічвае каля 150 гадоў, a адставанне яго ад украінскага — каля 60-80 гадоў (302). Беларускі нацыяналізм з’явіўся адначасова з азіяцкім i афрыканскім, што сведчыць пра яго унікальнасць (304), але ён меў моцных канкурэнтаў у выглядзе польскага (у Заходняй Беларусі), расійскага, украінскага (на Заходнім Палессі) нацыянальных праектаў. Храналагічна беларускі праект быў апошнім, а яго слабасць была ў больш моцным уздзеянні польскага i расійскага (306-310). Аднак аўтар не да канца паслядоўны: на с. 305 ён піша, што сутнасна не было канкурэнцыі паміж расійскім i беларускім праектамі, а на с. 310 існаванне такой канкурэнцыі пацвярджаецца.

Апошняй часткай кнігі стала пасляслоўе, дзе аўтар разгорнута i часам эмацыйна дыягназуе сучасную сітуацыюБеларусі з некаторымі гістарычнымі экскурсамі. Моцна кідаецца ў вочы чарговая непаслядоўнасць: вышэй аўтар крытыкаваў камунікатыўны i элітарны спосаб тлумачэння запаволенасці, а тут раптам піша, што i ў 1917 г. беларускі нацыяналізм быў хімерай, што ён пачаў развівацца толькі з 1905-1907 г., меў вузкія каналы распаўсюджвання i быў пазбаўлены эліты (313). У дадатак гэты новы тэзіс спалучаецца з чарговай крытыкай ідэй I. Бабкова (312). Далейшыя фрагменты пасляслоўя прысвечаныя аналізу сітуацыі беларускай культуры i самасвядомасці з 1930-х г., уплыву таталітарнай ідэалогіі на асіміляцыю беларусаў, палітыцы „жорсткага культурнага апартэіду” (322) у дачыненні да бе­ларускай мовы i культуры. Цікавым здаецца i аналіз польскай меншасці на Беларусі як рускамоўных палякаў беларускага паходжання, якія палаюць вострай нянавісцю да беларускай мовы. Пры гэтым Булгакаў кажа пра тое, што беларускія палякі заслугоўваюць павагі, але каталіцкі клер на Гарадзеншчыне не дапускае беларускай мовы ў касцёл (317). Цяжка пагадзіцца з такім „аналізам”, дзе больш абагульненняў i стэрэатыпаў, чым нават элементарных ведаў. Вельмі цікава, чаму няма ў кнізе закідаў у бок праваслаўнай царквы наконт моўнага пытання (дарэчы, мова для Булгакава не з’яўляецца важным фактарам беларускага нацыяналізму, а па ягоных прагнозах — нават знішчэнне мовы не прывядзе да знікнення нацыяналізму — гл. с 327) ?

„Гісторыя беларускага нацыяналізму” Валера Булгакава з’яўляецца цікавым канцэптуальным даследаваннем у межах мадэрнай тэорыі нацыі i нацыяналізму, якое можа спрычыніцца да далейшай дыскусіі вакол нацыянальнага будаўніцтва беларусаў. Даследаванне выходзіць па-за межы навуковага гістарычнага i сацыялагічнага аналізу, спалучае ў сабе элементы розных нарацый, асабліва літаратуразнаўчых (якія былі зыходнымі пры напісанні кнігі), філасофскіх i футуралагічных. Вялікая праблема кнігі (і аўтар пра гэта ведае) – недастатковасць навуковага апарату (адсутнасць спасылак, бібліяграфіі, паказальніка імёнаў i назваў). Апрача таго, непаслядоўнасць высноваў i тэндэнцыйнасць падбору фактаў да загадзя прынятай канцэпцыі, наяў насць некалькіх жанраў нарацыі робіць працу не да канца празрыстай для чытача (асабліва чытача масавага, для якога прызначаецца кніга, не абазнанага ў тэорыях i паняццях сучаснага заходняга грамадазнаўства). Частка выказаных ідэй недастаткова даведзена i слаба абгрунтавана, а аутарскія пабудовы (перадусім у гістарычнай частцы) абапіраюцца на гістарыяграфію, а не на вывучэнне крыніц.

Варшава                                             

Андрэй Ціхаміраў


[1] Цягам 2006 г. вышила два выданні кнігі: спачатку па-руску, а пазней па-беларуску. Я спасылаюся на выданне на рускай мове.
[2] Булгакаў Валерка. Мой Багушэвіч // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. С.-Петербург: Невский простор, 2003. С. 328-351.
[3] Foucault M. Archeologia wiedzy. Warszawa: PIW, 1977. S. 170 (польскае выданне працы „Археалогія ведаў” — „Archéologie du savoir”, першае выданне ў 1969 г.).
[4] Гл.: Касьянов Г. Теоріі нації та націоналізму. Київ: Либідь, 1999. С 80-91.
[5] У сучаснай расійскай гістарыяграфіі (асабліва ў г. зв. „імперыялогіі”) больш ўжываецца паняцце „русінская нацыя” ці „русінскі народ”, гл.: Западные окраины Российской империи / Под ред. М. Долбилова, А. Миллера. Москва: НЛО, 2006.
[6] Валіцькїй А. В полоні консервативної утопіі. Структура i вйдозмінй російського слов’янофільства. Київ: Основи, 1998 (апошняе польскае выданне: Walicki A. W kręgu konserwatywnej utopii. Struktura i prze­miany rosyjskiego słowianofilstwa. Warszawa: PWN, 2002).
[7] Шкандрій М. В обіймах імперії. Російська i українська літературиновітньоії доби. Кїів: Факт, 2004.
[8] Тамсама. С. 39-40.
[9] Белы A. Хроніка Белай Русі. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай на­звы. Мінск, 2000.
[10] Шкандрій М. В обіймах імперії. Російська i українська літературиновітньоії доби. С 28-29.
[11] Пра гэта болын падрабязна ў новай кнізе Мар’і Яніён: Janion M.Niesamowita Słowiańszczyzna. Fantazmaty literatury. Kraków: Wyd. Lite­rackie, 2006.
[12] Асабліва цікавымі будуць п’еса Е Кулжынскага „Пред мятежом” (Драма в 2-х действиях. Действие происходит в уездном городке западной России) // Вестник западной России. Кн. 9. Т. 3. 1865/1866. Отд. 4. С. 223-250, а таксама апавяданне А. Сгаражэнкі „Эпизод из поез­док по северо-западному краю России” // Вестник западной России. Кн. 5. Т. 2. 1865/1866. Отд. 4. С. 115-130.
[13] Гл.: Шкандрій M. В обіймах імперії… С. 63—64.
[14] Куль-Сяльверстава С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў i культур. Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая паловаXVIII ст. – 1820-я гады). Мінск, 2000. С. 228-232.
[15] Смалянчук А. Паміж краёвасцю i нацыянальнай ідэяй: Польскі pyx набеларускіх i літоўскіх землях 1864-1917 г. Гродна, 2001. С. 39-40.
[16] Кеппен П. Обозрение всех языков и наречий, составленное Г Ф. П. Аделунгом. С.-Петербург, 1820. С. 22.
[17] Взгляд на историю западной Руси. С.-Петербург, 1848. С. 36-37 (дарэчы,гэтая праца знаходзіцца амаль па-за ўвагай беларускай гістарыяграфіі, калі не лічыць манаграфіі 3. Капыскага i В. Чапко: Копысский 3.Ю., Чепко В. В. Историография БССР (эпоха феодализма) / Под ред.Я. Н. Марата. Мінск, 1986. С. 16-17).
[18] Тамсама. С. 11.
[19] Šafařík P. J. Slowanský národopis. Praha, 1849. S. 27-27, 31-32.
[20] Тут да месца былі б развал польскага гісторыка Генрыка Глэмбоцкага,гл.: Głębocki H. Irredenta polska a „kresy” Imperium. Powstanie Stycznłowe(1863-1864) a ewolucja polityki Imperium Rosyjskiego wobec jego zachodnich„okrain” [w:] Rosja i Europa Wschodnia: „imperiologia” stosowana / Russiaand Eastern Europe: applied „imperiology”/ Red. A Nowak. Kraków: Arcana,Instytut Historii PAN w Warszawie, 2006. S. 306-350.
[21] Чобат А. Трансфармадыі беларускай нацыянальнай ідэі // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. С.-Петербург: Невский простор, 2003. С. 147.
[22] Дыскусія на гэты конт добра апісана ў шэрагу прац: Пыпин А. Н. Ис­тория русской этнографии. Т. IV. Белоруссия и Сибирь. С.-Петер­бург, 1892. С. 101-110; Цьвікевіч А. „Западноруссизм”: Нарысы згісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX i пачатку XX в. Менск,1993. С.174-178; Литвинский А. В. Проблема этнической прина­длежности населения Западной Беларуси в историографии западно-руссизма // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі: Матэр. міжнар. канф. Ч. II. Брэст,1998. С. 307-313; Мелешко Е. И. Концепция исторического разви­тия белорусских земель в трудах П. О. Бобровского // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. Серыя 1. 2000.№ 2. С. 43-50.
[23] Литвинский А., Карев Д. Западнорусизм в российской историографии второй половины XIX – начала XX веков // Стэфан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы. Гродна, 2004. С. 196-324.

Наверх

Мікуліч, Аляксей. Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу (Аляксей Дзермашт)

Снежня 15, 2006 |


МІКУЛІЧ, АЛЯКСЕЙ. Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу. Менск: Тэхналогія, 2005. — 138 с.

Кніга вядомага антраполага i генетыка, доктара біялагічных навук Аляксея Мікуліча, што нядаўна ўбачыла свет, з’яўляецца фактычна падсумаваннем шматгадовай працы даследніка ў галіне вывучэння асаблівасцяў генафонду i антрапалагічнага аблічча беларускага этнасу. Многія высновы, зробленыя ў кнізе, можна было знайсці i ў ранейшых публікацыях, але некаторыя з ix, што маюць важнае значэнне для этнагенетычнай праблематыкі, агучаныя ўпершыню.

Падставовая тэза, якую даводзіць аўтар — гэта магчымасць вылічыць прыкладны ўзрост беларускага этнасу з дапамогаю новай генагеаграфічнай тэхналогіі вывучэння прасторавай структуры генафонду. У звязку з гэтым, між іншага, адзначаецца, што генафонд беларусаў „заставаўся абароненым ад вонкавага уплыву i заўважнага пранікнення генаў суседніх зтнасаў. I такім чынам фенатыпы i генатыпы пры ўсёй стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць” (12). Працэс спадкавання генетычных структур мае сваю храналогію. Паказнікі абагульненых біягенетычных адлегласцяў i розніцы паміж сучаснымі сельскімі групамі дазволілі адшукаць след генетычнай памяці папуляцый. Вынік, атрыманы на аснове гэткага падыходу да аналізу генетычных матэрыялаў, дазволіў аўтару сцвердзіць, што „…беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам не меней як 130-140 каленаў, гэта значыць пачынаючы амаль за 1,5 тыс. гадоў перад Н.Х.” (112). На сёння найбольш пашыраным гледзішчам на паходжанне беларусаў з’яўляецца метысная балцка-славянская гіпотэза, згодна з якой пошук пачаткаў прабеларускага эт­насу мае карэлявацца з часам масавай славянскай міграцыі на землі, заселення балцкімі плямёнамі. Аднак працытаваная выснова сведчыць, што нашы генетычныя вытокі звязаныя хутчэй з эпохай, ранейшай за меркаванае славянскае рассяленне, i сягаюць больш даўніх часоў — тых, што істотна папярэднічалі з’яўленню славян.

Сам A. Мікуліч мяркуе, пгго „на нашай тэрыторыі славя­не асімілявалі аўтахтонных балтаў i гэтакім парадкам сфармаваўся прагенафонд сучаснага беларускага этнасу” (73). Якім жа чынам гэта стасуецца з папярэднімі высновамі i ці ёсць пэўныя доказы масавай міграцыі славянаў ды, адпаведна, асіміляцыі імі мясцовых балтаў? Як нам здаецца, у сваёй найноўшай працы аўтар не аддаў належнай увагі гэтаму сапраўды ключавому моманту этнічнай гісторыі беларусаў. Гэта пры тым, што, паводле словаў В.Аляксеева, антрапалагічнае даследаванне, апрача пранікнення ў глыбокую даўніну, „мае тую перавагу перад гістарычным, этнаграфічным i лінгвістычным, што выразна фіксуе дамешак іншародных элементаў. Ужо адзначалася, што з’яўленне новых элементаў у мове i культуры зусім не сведчыць пра прыток новага насельніцтва: яны маглі ўзнікнуць i ў вы­шку культурнага ўзаемадзеяння. Але з’яўленне новага антрапалагічнага комплексу, за рэдкімі выняткамі, абавязкова кажа пра дамешак новага насельніцтва, бо гэты комп­лекс пашыраецца пры перасяленні людзей або ў выніку шлюбных кантактаў”‘. Антрапалагічна-генетычныя матэрыялы, такім чынам, маюць велізарнае значэнне як тонкі індыкатар міграцый, асабліва ў даўнія часы ды ў спалучэнні са звесткамі іншых навук, дазваляюць вызначыць абрысы пэўных этнагенетычных сітуацый. Гэтая акалічнасць пакідае за антрапалогіяй, бадай, вырашальнае слова ў верыфікацыі тэорыі пра масаваю славянскую міграцыю на тэрыторыю Беларусі ў канцы I – пачатку II тыс.

Між тым, фактычна адзіным доказам славянскай міграцыі ў кнізе ёсць карта 12, якая нібы „фіксуе сляды міграцыі ўсходніх славян з Балканаў праз Румынію, Украіну, Беларусь на паўночны захад, а потым, магчыма, на ўсход”. Пры адсутнасці тлумачэння, чаму адлюстраваная там карціна мае карэлявацца з перыядам славянскай экспансіі, гэ ткае цверджанне не выглядае дастаткова абгрунтаваным. У іншым месцы чытаем, што „Палессе можна разглядаць у якасці магчымай прарадзімы славян” (80), адкуль становіцца незразумелым, чаму ж тады ўсходнія славяне мігравалі на Беларусь не проста, а з Балканаў? Яшчэ раней пра (заходне)палескі арэал, які некаторымі навукоўцамі ўлучаецца ў абшар славянскай прарадзімы, гаворыцца: „Пазнейшая славянізацыя не паўплывала на старажытныя асаблівасці насельнікаў гэтага рэгіёна” (67). Такім чынам, сітуацыя з генетычнымі слядамі славянскай каланізацыі канчаткова заблытваецца. А гэта яшчэ раз змушае згадаць, што праўдзіваю праблемаю ёсць не гэтулькі высвятленне ролі балтаў у беларускім этнагенезе (яна відавочная), колькі ролі славянаў, таго, адкуль, калі i як адбываўся ix меркаваны міграцыйны рух[2].

Карты першай i другой галоўных кампанентаў зменлівасці генафонду Ўсходняй Еўропы (мал. 5-7) дэманструюць сувязь генафонду паўднёвых беларусаў i паўночных украінцаў з балканскім генафондам часоў неаліту ці ранняга бронзавана веку (73). Маючы на ўвазе таксама наяўнасць слядоў паўднёвых еўрапеоідаў на Беларускім Палессі, можна казаць пра даўнюю сувязь гэтай тэрыторыі з Балканамі. Але без адпаведнай аргументацыі гэтая сувязь не можа быць беспасярэдне суаднесеная са славянскімі перасяленцамі. Акрэслены часавы перыяд стасуецца хіба са сведчаннямі адмысловых старажытных ізаглосных дачыненняў балцкіх i фракійскіх моваў. Ёсць падставы меркаваць, што i пэўныя рысы, характэрныя для паўднёвых еўрапеоідаў, найболей імаверна звязваць не са славянам!, a з некаторымі заходнябалцкімі плямёнамі, у прыватнасці, з яцвягамі[3]. А.Мікуліч не раз заўважае, што этнагене тычны працэс беларусаў адбываўся амаль на мяжы паўднёвых еўрапеоідаў з паўночнымі, але беларускі генафонд, маючы сваю адметнасць, „цалкам захаваў генетычную памяць паўночнай еўрапеоіднасці” (23), што адпавядае антрапалагічнай класіфікацыі асноўнай часткі беларусаў як на­дежных да балтыйскай (паўночнаеўрапеоіднай) расы[4]. Цікава таксама, што карта першай галоўнай зменлівасці генафонду адпавядае вылучэнню на тэрыторыі Беларусі двух антрапалагічных тыпаў: валдайскага i палескага[5].

Аўтар, відаць, схільны атаесамляць з’яўленне індаеўрапейцаў з балканскім генетычным „вектарам” i міграцыйным рухам паўднёвых еўрапеоідаў (23, 74). Прадстаўнікі міжземнаморскага антрапалагічнага тыпу прысутнічалі на поўначы Ўсходняй Еўропы ўжо з часоў мезаліту[6]. Быў таксама i pyx насельніцтва з поўначы на поўдзень, пра што сведчаць прыкметы, характэрныя для паўночнаеўрапеоідных папуляцый у краінах міжземнаморскага басейна[7]. Гзтак адбываўся „дрэйф генаў”, асабліва інтэнсіўны ў працэсе неалітызацыі Еўропы i пашырэння земляробства. Але, нягледзячы на папулярнасць сярод даследнікаў „паўднёвых” тэорый лакалізацыі прарадзімы індаеўрапейцаў: малаазійскай, балканскай (К. Рэнфру, Т. Гамкрэлідзэ, В. Іванаў, I. Дзяканаў), не варта забывацца i на паважную аргументацию спецыялістаў, якія шукаюць калыску індаеўрапейцаў на абшары недзе паміж Рэйнам i вярхоўямі Дняпра — там, дзе пашырана архаічная гідранімія стараеўрапейскага тыпу[8].

На карце генетычных адлегласцяў ад сярэдніх беларускіх частот генаў насельніцтва Ўсходняй Еўропы (мал. 9) яскрава відавочная адметнасць генафонду беларусаў, да якіх далучаюцца карэнныя жыхары Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленшчыны, Латгаліі i Ўкраінскага Палесся. На думку A. Мікуліча, гэткая карціна адлюстроўвае „гістарычныя з’явы не XVII-XVIII стагоддзяў, а на тры тысячагоддзі ранейшыя” (83). Аўтар зацямляе таксама, што „з улікам усяго вывучанага матэрыялу арэал беларускага генафонду ў агульных сваіх абрысах адпавядае межам Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XV стагоддзя” (тамсама). Гэтым назіраннем можна дапоўніць тэзу пра тое, што „рэгіён ВКЛ” ёсць не толькі сапраўднай канструкцыяй, якая мае рэальную, а не сканструяваную гісторыю, прычым як палітычную, гэтак i соцыякультурную[9], але яшчэ i антрапалагічна-генетычнай рэальнасцю.

Сапраўды, вызначаны арэал амаль дакладна адпавядае тэрыторыі пашырэння валдайска-верхнедняпроўскага антрапалагічнага комплексу, найбольш характэрнымі прадстаўнікамі якога ёсць літоўцы, беларусы i насельніцтва вышнявінаў Дняпра, Дзвіны i вытокаў Волгі[10]. Падабенства ў антрапалагічным тыпе сучасных усходніх літоўцаў i часткова ўсходніх латышоў з беларусамі ды расійцамі заходніх раёнаў РФ тлумачыцца тым, што фізічны тып насельнікаў Падняпроўя, вышнявінаў Волгі i Дзвіны ўвабраў у сябе даўні субстрат, утвораны усходнябалцкімі плямёнамі[11]. Адметнасцю менавіта ўсходнябалцкіх плямёнаў можа патлумачыць таксама пэўнае адрозненне фізічнага тыпу i генафонду ўсходніх літоўцаў, усходніх латышоў i беларусаў ад заходніх літоўцаў i латышоў, вытокі якога прасочваюцца яшчэ з часоў неаліту[12].

Агулам жа, шкала генетычных адлегласцяў выглядае наступным чынам: да беларусаў Падзвіння найбліжшымі ёсць насельнікі колішняга „крыўскага” арэала — Пскоўшчыны, Наўгародчыны, Смаленшчыны, трохі далей ад ix знаходзяцца папуляцыі Цэнтральнай Беларусі i Падняпроўя разам з жыхарамі паўднёва-ўсходняй Літвы i ўсходняй Латвіі, далей знаходзяцца заходнія беларусы Панямоння (разам з палякамі сумежжа, заходнімі літоўцамі, латышамi) i паўднёвыя папуляцыі Беларускага Палесся (78-79).

У сувязі з гэтым досыць цікавай ёсць палеміка аўтара з расійскімі калегамі, у прыватнасці з тым, што ядро расійскага генафонду знаходзіцца на паўночным захадзе расійскага этнічнага арэала з далучэннем часткі беларус­кага. На думку ж А. Мікуліча, карта блізкасці да беларус­кага этнасу насамрэч паказвае, што гэтыя два субарэалы аб’ядноўваюцца ў адзін — беларускі. У адрозненне ад бе­ларускага, асноўны расійскі абшар не мае скансалідаванасці i вылучаецца значнай ступенню мазаічнасці (79), a ў цэлым „генафонд беларусаў істотна адрозніваецца ад рускіх” (78).

Спецыяльны раздзел у кнізе прысвечаны аднаму з найбольш перспектыўных кірункаў развіцця сучаснай этнагеномікі — даследаванню геаэтнічнага размеркавання ДНК-маркёраў, якое, магчыма, дазволіць вызначыць долю балцкага i славянскага элементаў у складзе сучаснага карэннага насельніцтва Беларусі. Але вывучэнне генафонду беларусаў у гэткай відалі толькі пачалося, а дадзеныя, прыведзеныя аўтарам, яшчэ патрабуюць памнажэння, а для таго каб быць скарыстанымі ў этнагенетычным даследаванні — параўнання з аналагічнымі паказнікамі суседніх этнасаў.

Дарэчы, ужо ёсць публікацыі па абагульненым аналізе варыяцый мтДНК i Y-храмасомы літоўцаў, дзе адлюстраванае i лакальнае ix размеркаванне[13]. Прыкладам, параўнанне полімарфізму мітахандрыяльнай ДНК беларусаў i літоўцаў сведчыць пра ix генетычную блізіню, у расійцаў выяўляюцца дамешкі, звязаныя з фінавугорскімі субстратам[14]. Зусім не разглядаецца ў кнізе праблема, звязаная з наяўнасцю ў генафондзе літоўцаў i латышоў 16-й Y-храмасомнай гаплагрупы (г. зв. Tat-C мутацыя) i адрознасцю бела­рускага генафонду паводле гэтага паказніка[15]. Надзвычай актуальным было б i даследаванне наяўнасці сярод бела­русау г. зв. „балцкага гена”[16].

Методыка „генетычнага гадзінніка”, выкарыстаная А. Мікулічам, не дазваляе зазірнуць глыбей за бронзавы век, але гэта не значыць, што біялагічны век беларуска­га этнасу пачынаецца толькі з гэтага часу, бо геаграфічная структура беларускага генафонду збольшага адпавядае арэалам старажытных археалагічных культур. Прыкладам, прыдзвінскі генагеаграфічны арэал накладваецца на тэрыторыю пашырэння неалітычнай нарваўскай культуры (IV-III тыс. да н. э.) i паўночнабеларускай культуры ранняга бронзавага веку (канец III – першая пал. II тыс. да н. э.),

што ёсць дадатковым аргументам на карысць генетычнай непарыўнасці тутэйшага насельніцтва (77). A ўся даўняя Бе­ларусь, згодна з сярэднеўзважанымі эфектыўна-рэпрадуцыйнымі дэмаграфічнымі памерамі i паводле звестак пра восем антрапасістэм генетычных прыкмет, была заселеная продкамі сучасных беларусаў прыкладна 9±1 тысяч гадоў таму (16). Такім чынам, „сучасных беларусаў з высокай доляй упэўненасці можна лічыць нашчадкамі мясцовага старажытнага насельніцтва” (тамсама).

Усё гэга разам з найноўшымі дасягненнямі іншых навук змушае калі не перагледзець звыклыя схемы этнагенезу беларусаў, то, прынамсі, значна ix скарэгаваць. Перадусім гэта тычыцца ролі міграцый (асабліва славянскай) у этнагетычным працэсе. У змястоўнай манаграфіі A. Мікуліча няма пэўных доказаў масавай славянскай міграцыі на тэрыторыю будучай Беларусі, затое, наадварот, шмат простых ды ўскосных сведчанняў аўтахтоннасці беларусаў. У гэткім святле дадатковае абгрунтаванне атрымліваюць словы аўтара з іншай працы: „Не адмаўляючы ролі міграцыі ў фармаванні лакальных асаблівасцяў насельніцтва, мы лічым, што станаўленне гістарычных карэляцыяў паміж гена-дэмаграфічнымі прыкметамі неабходна разглядаць як працэс эвалюцыйна-экалагічнай залежнасці чалавека на працягу ўсёй яго жыццядзейнасці на канкрэтнай тэрыторыі. Хутчэй за ўсё, толькі праз біясацыяльныя адаптацыі маглі сфармавацца антрапалагічны тып i генагеаграфія сучаснага насельніцтва Рэспублікі Беларусь i памежных з ёй тэрыторыяў”[17]. Гэта значыць, што насуперак агульнапрынятай міграцыянісцкай (масавая славянская міграцыя i асіміляцыя нешматлікіх аўтахтонаў-балтаў) мадэлі беларускага этнагенезу да праблемы паходжання беларусаў можна дапасаваць зусім іншую этнагенетычную сітуацыю: прыхадні складаюць меншыню, будучи пэўны час кіроўнай палітычнай сілай, яны перадаюць мясцоваму насельніцтву сваю мову i аказваюць пэўны ўплыў на яго культуру. Але шлюбныя кантакты з мясцовым насельніцтвам нязначныя, i ў выніку ўтвараецца народ, які практычна не адрозніваецца ад мясцовых продкаў, але які гутарыць на адрознай ад ix мове i мае новыя рысы культуры.

Маем спадзявацца, што новыя i арыгінальныя тэзы, сфармуляваныя тут A. Мікулічам, знойдуць сваё развіццё i далейшы працяг у наступных публікацыях, a аўтар усё ж зверне ўвагу на тыя пытанні i праблемы, якія аказаліся неразвязанымі або недастаткова прааналізаванымі ў гэтай кнізе.

Мінск

Аляксей Дзермашп


[1] Алексеев В.П. Историческая антропология и этногенез. Москва, 1989. С. 152.
[2] Санько С. Балцкая тэма // Druvis. 2005. № 1. С. 153; Дзермант А., Санько С. Этнагенез беларусаў: навука i ідэалогія // Arche. 2005. № 5. С. 233-253; Дзермант А, Санько С. Этнагенез беларусаў II: Яшчэ раз пра навуку i ідэалогію, або Куды вядзе “логіка здаровага розуму” // Arche. 2006. № 3. С. 185-203.
[3] Гравере Р. Западнобалтские одонтологические компоненты в соста­ве латышей // Vakarř baltai: etnogenezё ir etninё istorija. Vilnius, 1997.C. 297-302.
[4] Алексеева Т. Этногенез восточных славян по данным антропологии.Москва, 1973. С. 234, 242-243.
[5] Дерябин В.Е. Современные восточнославянские народы // Восточныеславяне: антропология и этническая история. Москва, 2002. С. 44-45.
[6] Беневоленская Ю. Расовый и микроэволюционный аспекты кранио­логии древнего населения Северо-восточной Европы // Балты, сла­вяне, прибалтийские финны: этногенетические процессы. Riga, 1990.С. 230-262.
[7] Дэй Дж. У пошуку нашых лінгвістычных продкаў. Няўлоўныя вытокііндаеўрапейцаў // Druvis. 2005. № 1. С. 135-144.
[8] Schmid W. P. Baltisch und Indogermanisch // Baltistica. T. XII (2). 1976. P. 115-122; Kilian L. Zum Ursprung der Indogermanen. Forschungen aus Linguistik, Prähistorie und Anthropologie. Bonn, 1983; Haudry J. Les Indo-Européens et le Grand Nord // Nouvelle Ecole. 1997. № 49. P. 119-125.
[9] Новиков В.Н. Проблема исторического выбора Беларуси в контексте духовно-философского наследия Центральной и Восточной Евро­пы // Духовное наследие народов Центральной и Восточной Европы в контексте современного межцивилизационного диалога. Материа­лы международной научной конференции, г. Минск, 17-18 ноября 2005 г. Минск, 2005. С. 15.
[10] Алексеева Т. Этногенез восточных славян по данным антропологии. С. 231.
[11] Денисова Р.Я. Антропологический состав восточных латышей и восточ­ных литовцев. Автореф. дисс. … канд. ист. наук. Москва, 1958. С. 9.
[12] Денисова ЕЯ. К истории формирования антропологического соста­ва восточных латышей и восточных литовцев // Latvijas PSR Zinâtňu Akadçmijas Vçstis. 1958. № 3. С. 17-23.
[13] Kasperavičiūtė D., Kučinskas V., Stoneking M. Y Chromosome andMitochondrial DNA Variation in Lithuanians // Annals of Human Genetics.Vol. 68. 2004. P. 438-452.
[14] Параўн.: Kasperavičiūtė D., Kučinskas V. Variability of the HumanMitochondrial DNA Control Region Sequences in the Lithuanian Population// Journal of Applied Genetics. 2002. Vol. 42. P. 255-260; Belyaeva O.Bermisheva M. Khrunin A. Slominsky P., et al. // Mitochondrial DNAVariations in Russian and Belorassian Populations. Human Biology. 2003.Vol. 75. №. 5. P. 647-660; Malyarchuk B.A, Derenko M.V. MitochondrialDNA Variability in Russians and Ukrainians: Implication to the Origin ofthe Eastern Slavs // Annals of Human Genetics. 2001. Vol. 65. P. 63-78.
[15] Rosser Z.H., Zerjal Т., Hurles M.E., Adojaan M., Alavantic D., et al. Y-Chromosomal Diversity in Europe is Clinal and Influenced Primarily byGeography, Rather than by Language // American Journal of HumanGenetetics. 2000, Vol. 67. P. 1526-1543.
[16] Sistonen P., Virtaranta-Knowles K., Denisova Г., Kučinskas V., et al.The LWb Blood Group as a Marker of Prehistoric Baltic Migrations andAdmixture // Human Heredity. Vol. 49. 1999. P. 154-158.
[17] Мікуліч А. Фармаванне генафонду беларускага этнасу на яго памежжах па звестках антрапалогіі i генагеаграфіі // Беларусіка=Аlbаrutheniса. Кн. 3. Мінск, 1994. С. 90.

Наверх

Флоря, Борис H. У истоков религиозного раскола славянского мира (Генадзь Сагановіч)

Снежня 14, 2006 |


ФЛОРЯ, БОРИС Н. У истоков религиозного раско­ла славянского мира (XIII в.). САнкт- Петербург: Алетейя, 2004. – 222 с.

Кніга вядомага расійскага вучонага з зайздроснай эрудыцыяй i шырокім дыяпазонам навуковых інтарэсаў Барыса Мікалаевіча Флоры прысвечана пераломнаму часу, у якім адбыўся пераход ад мірнага суіснавання да канфрантацыі блізкіх, але канфесійна разрозненых славянскіх народаў. Год 1054 прынята лічыць адно ўмоўнай датай царкоўнага расколу, які ў свядомасці хрысціян стаў выяўляцца значна пазней, i храналагічнае вызначэнне пачаткаў схізмы застаецца няпростым пытаннем не толькі ў кантэксце Ўсходняй Еўропы. Спецыяльнае вывучэнне канфесійнага размежавання ў рэаліях славянскага свету даўно было актуальнай задачай, хоць i няпростай, асабліва калі ўлічваць недастатковасць крыніц i спецыфіку праблемы. Абапіраючыся на салідны корпус актавых дакументаў i наратыўных тэкстаў, Б. Флора i на гэты раз прэзентуе грунтоўнае даследаванне, для якога характэрны ў асноўным узважаны, вывераны падыход i абгрунтаванасць заключэнняў.

Праца пачынаецца разглядам міжканфесійных узаемадачыненняў у славянскім свеце ад фармальнага раздзялення царквы да пачатку XIII ст. (раздзел 1, с.8-39). Прыводзячы шмат прыкладаў з дакументаў, з хронік, летапісаў i гістарычных твораў, аўтар справядліва адзначае, што, хоць візантыйскія i рымскія тэолагі востра палемізавалі, у цэлым у адносінах паміж усходнім i заходнім хрысціянствам у той час яшчэ захоўвалася цярпімасць i пачуццё агульнасці, асабліва сярод свецкіх вярхоў грамадства.

У двух наступных раздзелах кнігі асвятляюцца адносіны Балгарыі i Сербіі да лацінскага свету — унія з Рымам у першай траціне XIII ст. (40-84) i нарастанне канфрантацыі пачынаючы з 1230-х г. (85-119). Для ix разумення істотна ўлічваць, што, як падкрэсліў даследчык, у Ватыкане ў той час пад уніяй разумелі ўсталяванне чыста адміністрацыйна-юрыдычнага адзінства (прысяга архіепіскапа папу — i ніякіх зменаў у звычаях i абрадах), таму далучэнне балгарскай царквы да каталіцтва адбылося беспраблемна (56-57). Гэта была унія ў ерархічным, а не ў кананічным сэнсе, але i яна наўрад ці стала б магчымай ва ўмовах варожага стаўлення насельніцтва да лацінянаў. Праз стагоддзе адносіны паўднёваславянскага духавенства да лацінян радыкальна змяніліся, i паваротным момантам гэтых зменаў стаў IV крыжовы паход, выключная роля якога ў канчатковым разрыве паміж лацінскай i грэцкай царквой падкрэслена многімі вучонымі. Што да паўднёвых славян, то Б.Флора адзначае, што цяпер нават перагаворы сербскага краля аб уніі з Рымам былі б ужо немагчымыя (98-101). Зразумела, што i лаціняне, настроіўшы супраць сябе грэкаў захопам Канстанцінопаля і сваімі дзеяннямі на Афоне, таксама ўжо глядзелі на праваслаўных сербаў i балгараў як на варожы свет „схізматыкаў”. Канфрантацыя, скіраваная на абмежаванне кантактаў, дайшла да таго, што ў сярэдзіне XIV ст. лацінянам было заканадаўча забаронена праводзіць місіянерскую дзейнасць на тэрыторыі Сербіі („Законнік” Душана) (110-111), аў Венгрыі праваслаўным святарам яшчэ раней забаранялася служыць за межамі сваіх храмаў, будаваць ix без дазволу біскупа i г.д. (116). Зыходзячы з гэтага, аўтар ужо тут заўважае, што дыскрымінацыйныя заканадаўчыя пастановы ў праваслаўным свеце былі адказам на адпаведныя абмежаванні правоў праваслаўных у каталіцкіх дзяржавах (119).

Найбольшую цікавасць выклікае другая палова выдання, прысвечаная ўзаемадачыненням Русі з лацінскім светам. У раздзеле 4 „Русь, ее западные соседи и папство в первой трети XIII в.” (120-151) аўтар разглядае палітыку Апостальскай сталіцы ў дачыненні да Русі і экспансію крыжаносцаў у Прыбалтыцы, якая не стала перашкодай развіццю сувязяў паміж лацінянамі і русінамі. Міжканфесійныя кантакты i шлюбы паміж праваслаўнымі i каталікамі, гэтаксама як гаспадарчыя сувязі з заходнім светам для Русі яшчэ былі звычайнай справай. Абвастрэнне адносін паміж русінамі i лацінянамі аўтар адносіць да 1230-х г. i звязвае гэта з місіянерскай дзейнасцю дамініканцаў польскай правінцыі (140-141). Пры ўсёй сур’ёзнасці войнаў i канфліктаў Ноўгарада з яго заходнімі суседзямі характару міжканфесійнага супрацьстаяння яны яшчэ не набылі, сцвярджае Б. Флора (130, 148-149). Хоць перадумовы для глыбокай рэлігійнай канфрантацыі ўжо з’явіліся, да пачатку 1240-х г. гэтая барацьба насіла палітычны характар, — піша маскоўскі гісторык. Заключэнне, можна сказаць, прынцыпова важнае сваёй цвярозасцю, яно кантрастуе з даўняй традыцыяй расійскай гістарыяграфіі перабольшваць ролю рэлігійнага (праваслаўнага) фактару i тлумачыць канфлікты славян з немцамі ў духу „Drang nach Osten”.

Асвятляючы пачатак лацінскай місіі ў Прыбалтыцы, Б. Флора зусім мімаходзь згадвае „канфлікт крыжаносцаў з Полацкім княствам” (хоць гэта было храналагічна першае сутыкненне), а яго згасанне звязвае толькі з палітычнай слабасцю Полацкага княства: маўляў, з-за слабасці Полаччына „і не спрабавала супернічаць з крыжаносцамі” (128). Іншая справа — Ноўгарад Вялікі: быў магутны — i пачаў упартую барацьбу з лацінянамі. Празмерна спрошчанае тлумачэнне! Цікава, што ў развагах пра мірнае пагадненне паміж Полацкам i біскупам Альбертам аўтар сам цытуе словы Генрыха, што гэта быў „вечны мір супраць літоўцаўі іншых паганцаў”, але не дапускае ролі ніякіх іншых фактараў, ніякіх інтарэсаў палачан — толькі палітычная капітуляцыя. Недастатковую зарыентаванасць у гісторыі Полацкага княства адразу можна назваць адным са слабых месцаў працы, але пра гэта ніжэй.

Уплывы мангольскага нашэсця на міжнародную сітуацыю i змены ў міжканфесійных адносінах ва Ўсходняй Еўропе даследуюцца ў раздзеле 5 „Древняя Русь, ее латин­ские соседи и татарская угроза (40-50-е гг. XIII в.)” (152-173). Даследчык вызначае тут дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі гэтага перыяду — збліжэнне ўсходнеславянскіх зямель з Рымам i, наадварот, паварот да глыбокай канфрантацыі. Як праявы збліжэння ён разглядае ініцыяваныя папам актыўныя кантакты Рыма з князямі Русі з мэтай утварэння антытатарскай кааліцыі (вядомыя пасланні Данілу Галіцкаму, Аляксандру Неўскаму i інш.), a ўзнаўленне напругі ў адносінах звязвае з правалам праекта кааліцыі i спадзеваў Ватыкана на канвертацыю Русі. Цікава, што закранаючы адносіны Галіцкай Русі з Рымам, Б. Флора ставіць пад сумнеў „устанаўленне нават фармальнай залежнасці галіцкай дзяржавы ад Рыма” да каранацыі Данілы Раманавіча (161), так што пачаткам царкоўнай уніі Галіцкай Русі з Рымам можна лічыць толькі 1253 г. (166).

Найбольш насычаны важнымі i часам контраверсійнымі палажэннямі апошні раздзел „На пути к полной конфрон­тации между Древней Русью и латинским миром (вторая половина XIII – начало XIV вв.” (174-212). Разглядаючы шэраг папскіх бул 1257 г. з заклікам выступить супраць паганцаў і схізматыкаў, Б. Флора не без пэўнай рацыі дапускае, што падставай такіх пасланняў сталі скаргі з Польшчы ў Ватыкан на ix спусташальныя набегі (180). Аднак хто канкрэтна мог стаяць за агульна названымі „схізматыкамі” i русінамі? Аўтар спачатку ўпэўнена абвяшчае ix падданымі Міндоўга, але ўжо праз старонку — падданымі Данілы Галіцкага (181). I першае, i другое (да паходу Бурундая) — хутчэй дапушчэнні (пры гэтым верагоднасць першага зусім нязначаная), чым факты, між тым далей гіпатэтычныя „напады рускіх” у саюзе з літоўцамі на Польшчу фігуруюць як рэальны важны аргумент вызначэння папскай палітыкі ў Усходняй Еўропе.

Кульмінацыйны пункт нарастання канфесійнай канфрантацыі ва Ўсходняй Еўропе даследчык звязвае з буламі папаў Аляксандра IV (1260) i Урбана IV (1264), у якіх першы дараваў Ордэну права на паднявольныя татарам землі Pyci i прывядзенне ix да праўдзівай веры, a другі заклікаў чэшскага караля выступіць у абарону Польшчы, абяцаючы ў валоданне занятыя землі русінаў і літоўцаў (183-185). Падобная ацэнка гэтых дакументаў у цэлым прымальная, i ўсё ж лічыць ix „абвяшчэннем крыжовага паходу супраць схізматыкаў” (185), мне здаецца, няма дастатковых падстаў. Такія заклікі насілі хутчэй дэкларатыўна-прапагандысцкі характер i не былі звязаныя з рэальнымі захадамі па арганізацыі выправы. Сапраўды, дакументальна не засведчана ніякага рэха, выкліканага імі, нават таго, якім суправаджаўся абвешчаны ў 1238 г., але так i не праведзены крыжовы паход супраць балгарскага царства, пра які піша Б. Флора (86).

Адназначна адмоўнае стаўленне да лацінскага свету на Pyci аўтар выяўляе толькі пачынаючы з помнікаў другой чвэрці – сярэдзіны XIV ст. (жыціе Даўмонта, Ноўгарадскі летапіс), у сувязі з чым да гэтага часу адносіць завяршэнне канфесійнага адмежавання Русі ад заходніх суседзяў-лацінян. A паколькі ў дакументах лацінскага свету негатыўны вобраз Русі фіксуецца раней — з другой паловы XIII ст., то радыкальна адмоўнае стаўленне ўсходніх славян да Захаду даследчык называе толькі ix рэакцыяй у адказ на пазіцыю лацінян (212, 218).

Фармальна лагічная выснова не можа не выклікаць некаторых пярэчанняў ужо таму, што вобраз русінаў у XIII i XIV ст. у каталіцкім свеце не быў аднолькавы, дакладна як i стрэрэатып ix суседзяў. Ён залежаў і ад канкрэтна-гістарычнага перыяду, i ад зямлі, i ад крыніцы, у якой фіксаваўся. Прыкладам, калі ў карэспандэнцыі польскіх каталіцкіх ерархаў, скіраванай у Рым, русіны называліся „схізматыкамі”, то ў польскіх хроніках XIII ст. мы не знойдзем ix адмоўных азначэнняў, затое

спаткаем у ордэнскіх. Падобна з вобразам Захаду ў вачах русінаў. Калі летапісцы Ноўгарада, які часта ваяваў з Інфлянтамі, рэзка асуджалі лацінства, то гэта яшчэ не значыць, што i на Полацкай Pyci да інфлянцкіх немцаў ставіліся гэтаксама. Даўно выдадзеныя Г. Харашкевіч полацкія граматы, якіх чамусьці аўтар не захацеў узяць пад увагу, не фіксуюць падобных прыкладаў.

Вось жа нявыкарыстанасць матэрыялаў з гісторыі Полацка ды іншых княстваў сучаснай Беларусі, якая адразу заўважаецца, выклікае прынамсі здзіўленне і сапраўды можа лічыцца адным з істотных недахопаў даследавання. Бо Полацкае княства лучыла з лацінскім светам не толькі геаграфічнае становішча, — яно мела з ім самыя блізкія гаспадарчыя i культурныя адносіны. Зразумела, што Полацк кантактаваў з Захадам інтэнсіўней, чым Русь Усходняя, той жа Суздаль, напрыклад. I калі ў Суздалі выкарыстанне заходніх майстроў ужо ў XII ст., па назіраннях аўтара, „выклікала некалькі насцярожанае стаўленне” (18), то на землях сённяшняй Беларусі яно практыкавалася часцей i не выклікала такой рэакцыі. I толькі прыкрай няўважлівасцю да гісторыі Полацка можна патлумачыць сцвярджэнне, што „да сярэдзіны XIII ст. з усіх старажытнарускіх земляў толькі Галіцка-Валынская Русь прытрымлівалася сяброўскіх адносінаў са сваімі заходнімі суседзямі” (174). У адрозненне ад Ноўгарада, Полацку пасля канфліктаў пачатку XIII ст. удавалася ладзіць у Інфлянтах i з Ры­гай, i з Ордэнам, узнагародай чаго былі выгоды міжнароднага гандлю па Дзвіне.

Шкада, што пішучы пра ўзаемадачыненні ўсёй Русі з рыма-лацінскімі дзяржавамі, аўтар засяродзіў увагу ў асноўным на Ноўгарадзе Вялікім i Галіцка-Валынскай зямлі. Праўдападобна, у святле гістарычнага вопыту так званай Русі Літоўскай многія палажэнні гэтага даследавання ма­гм б быць скарэктаваныя, i нават адну з заключных высноў — што абвастрэнне рэлігійнага антаганізму прывяло да перапынення культурных кантактаў паміж праваслаўнымі славянскімі краінамі i лацінскім светам (221) — спатрэбілася б удакладняць.

Сустракаюцца ў працы i дробныя фактаграфічныя недакладнасці, непераканаўчыя сцвярджэнні. Так, Таўцівіл не мог быць ахрышчаны ў Рызе ў 1254 г. (170), бо яшчэ ў 1252 г. скончылася міжусобная вайна ў Літве, i яго хрост быў бы ўжо нікому непатрэбны. Не ўпэўнены, што на падставе аднаго Іпацеўскага летапісу можна вызначаць, хто болын дамагаўся каранацыі Данілы Раманавіча — папа ці сам галіцкі князь (165). Згадваючы антылацінскія творы грэцкіх ерархаў, што пашыраліся ў Кіеўскай мітраполіі ў другой палове XI ст., аўтар піша, што такая ж пазіцыя была ў вярхушкі духавенства ў каталіцкіх краінах, a ў пацверджанне гэтага прыводзіць вядомае негатыўным выпадам супраць русінаў пасланне кракаўскага біскупа Мацвея, накіраванае Бернару Клервоскаму прыкладна ў 1147 г. (14). Аднак для таго часу гэты прыклад зусім не тыповы. I факт удзелу ваенных кантынгентаў Русі ў крыжовым паходзе таго ж года на палабскіх славянаў, які ў кнізе таксама згадваецца, у гэтай сувязі сведчыць значна больш, чым інвектывы кракаўскага біскупа.

На думку Б. Флоры, князь Аляксандр Неўскі перарваў перамовы з Рымам таму, што быў больш прадбачлівы за Данілу Галіцкага i „рэальна ацаніў магчымасці лацінскага свету ў супрацьстаянні Залатой Ардзе” (177). Гучыць фантастычна. Каб дапускаць такую геніяльную праніклівасць Неўскага, трэба хоць нечым гэта пацвярджаць.

I апошняе: канфесійна незаангажаванаму чытачу кнігі лёгка заўважыць, што яе аўтару не ўдаецца захаваць належнай навуковай бесстароннасці ў ацэнках процілеглых суб’ектаў расколу. Да такой думкі прыводзіць не толькі настойлівае падкрэсліванне, што праваслаўны бок адно эквівалентна адказваў на дзеянні каталіцкага Захаду. Яшчэ ў пачатку кнігі (на с.6) рымскім папам была прыпісана вялізная роля ў „паглыбленні i абвастрэнні рэлігійнага антаганізму ў славянскім свеце”, i ўсім далейшым выкладам даследавання, зразумела, гэта толькі пацвярджалася. Так, на Рым лягла найбольшая адказнасць, але ж вядома, што i Канстанцінопаль зусім не спрыяў пошуку паразумення паміж вялікімі цэрквамі. Невыпадкова i С.Ранцімэн, выдат ны знаўца гісторыі схізмы, пры ўсіх яго сімпатыях да ўсходняй царквы, не схіляўся да ўскладання віны на нейкі адзін бок1. Бо падобны падыход не можа спрыяць глыбейшаму разуменню прычынаў i сутнасці канфесійнага рас­колу, якому i прысвечана кніга.

Безумоўна, дробныя недахопы не змяншаюць усіх вартасцяў грунтоўнага навуковага даследавання Б.М. Флоры.

Мінск

Генадзь Сагановіч

Наверх

Русина, Олена. Студії з історії Києва та Київської землі (Валеры Пазднякоў)

Снежня 13, 2006 |

РУСИНА, ОЛЕНА. Студії з історії Києва та Кївської землі. Кїів, 2005. – 346 с.

У апошняй кнізе вядомага ўкраінскага гісторыка Алены Русінай сабраны яе артыкулы з розных перыядычных выданняў i зборнікаў, прысвечаныя гісторыі Кіева i Кіеўскай зямлі XIII-XVI ст. Увогуле гэты перыяд — з даволі цьмянай гісторыяй, бедны на гістарычныя крыніцы. Ix недахоп балюча ўспрымаецца ўкраінскай гістарычнай навукай, якая ўпотай лічыць, што „маці гарадам рускім” вартая лепшай гістарыяграфічнай долі. Адсюль недахоп сапраўдных гістарычных крыніц запаўняецца рознага роду псеўдагістарычнымі схемамі, а часам i проста міфамі. Адметнасць працы А. Русінай у тым, што яна рашуча змагаецца з міфамі і псеўдагістарычнымі пабудовамі; на гэтай ніве набыла, пэўна, нямала нядобразычліўнаў. Але горкая праўда заўсёды лепшая за салодкі міф.

У працы „Да пытання пра кіеўскіх князёў татарскага перыяду” А. Русіна разглядае палітычную сітуацыю, якая склалася на Кіеўшчыне, у Сярэднім Падняпроўі пасля мангольскай навалы. 3 пачатку 1250-х г. зніклі ўсялякія паведамленні пра мясцовых князёў, настаў, як бы мовіць, бяскняжацкі перыяд. Як бы гісторыкі ні тлумачылі гзтую з’яву ў агульным плане, але відавочна, што надышоў час аднос нага заняпаду Кіева, які доўжыўся некалькі сотняў гадоў. A гэта i паказчык адноснага змяншэння палітычнай ролі ўкраінскіх зямель ва Ўсходняй Еўропе. Звесткі пра чарговага кіеўскага князя Фёдара (брата Гедыміна?) паходзяць толькі з 1331 г. А. Русіна намагаецца давесці пра існаванне ў 1-й палове XIV ст. i кіеўскага князя Васіля Ўладзіміравіча (яго дарчы запіс цытуецца ў грамаце 1551 г. князя Ф. Пронскага), але гэты запіс ні па структуры, ні па мове ніяк не можа адносіцца да XIV ст.

Абмаляваўшы час князёў — уладароў Кіеўшчыны ў сярэдзіне XIII — 1-й палове XIV ст. па верагодных крыніцах, А. Русіна ў працы „Псеўдакіеўскія князі XIII-XV ст.” звярнулася да князёў, якія ў некаторых крыніцах таксама праходзяць як уладары паўднёварускіх зямель, але ступень верагоднасці ix існавання даволі нізкая. Даследчыца адмаўляе ў гістарычнай рэальнасці для Дзмітрыя Кіеўскага, Льва Луцкага, Сганіслава Кіеўскага, Алега Пераяслаўскага, Рамана Бранскага. Адмаўляючы верагоднасць існавання гэтых князёў, А. Русіна адкідвае i позняе летапіснае апавяданне пра захоп Кіева літоўскім уладаром Гедымінам, дзе гэтыя князі фігуруюць. Аўтар зрабіла спробу новага асэнсавання грэкамоўных „Урыўкаў Беняшэвіча” XIV ст. Так, яна адмаўляе ў гістарычнай рэальнасці зместу запіса „Фёдар, брат Гедыміна”, a ў звестках пра памерлага мітрапаліта бачыць Максіма, які перасяліўся з Кіева ва Ўладзімір-на-Клязьме. Узнікненне летапіснага апавядання пра захоп Гедымінам Кіева А. Русіна звязвае з князямі Галыыанскімі, якія коштам псеўдагістарычных пабудоў імкнуліся абгрунтаваць свае спадчынныя правы на Кіеў. Пасля цалкам верагоднага кіеўскага князя Фёдара, які ўпамінаецца ў 1331 г., наступным вядомым уладаром Кіева „з рукі” Альгерда быў яго сын Уладзімір (з 1362 г.), пасля Скіргайла (Іван, прыкладна ў 1394 г.). Наступнага меркаванага кіеўскага князя Івана Барысавіча A. Русіна разглядае як постаць міфічную, а „князя олекта киевского Михаила” — як кіеўскага каталіцкага біскупа. Міхаіл Жыгімонтавіч быў названы князем кіеўскім у дакуменце 1432 г., але гэта толькі азначала, што яго маёнткі ляжалі ў межах Кіеўскага біскупства. У працы „Кантраверзы гісторыі кіеўскай княскай традыцыі XIII-XVI ст.” А. Русіна прааналізавала ідэйную ролю Кіева як княжацкага i сталічнага горада ва Ўсходняй Еўропе, нават ва ўмовах заняпаду княжацкай традыцыі на Кіеўшчыне ў другой палове XIII – першай палове XIV ст. У артыкуле „Да гісторыі Кіеўскай зямлі ў XIV-XV ст.: Ягалдай, Ягалдаевічы, Ягалдаева цьма” даследуецца своеасаблівае васальнае ў адносінах да вялікіх князёў літоўскіх татарскае княства на Северпгчыне. Тэму лакальнай гісторыі Кіеўшчыны А. Русіна працягвае ў артыкуле „Пуціўльскія воласці XV – пачатку XVII ст.”

У працы „Кіеўская магдэбургія: юбілейны камплект” А. Русіна дала крытычную ацэнку некаторым калянавуковым публікацыям, што з’явіліся з нагоды святкавання ў 1999 г. 500-гадовага юбілею надання Кіеву магдэбургскага права. Да юбілею выйшла некалькі навукова-папулярных артыкулаў, якія даследчыца лічыць „сумнеўнымі па сваім прафесійным узроўні”. Першы залп быў нанесены па газетных артыкулах. Можа, i дарма. Хто ж у наш час сумняваецца ў непрафесіяналізме газетных журналістаў-„гісторыкаў”? Корпацца ў ix аблудах — справа няўдзячная. A. Русіна арыентуецца на даўнюю рэцэнзію акадэміка M. Ціхамірава „Здзек з гісторыі” (акадэмік абрынуўся на дылетанцкі з пункту гледжання гісторыка сцэнар кінафільма „Аляксандр Неўскі”). Але які ўрок можна вынесці з той гісторыі? Акадэмік разграміў сцэнар, a фільм стаў класікай. Газета, зразумела, — не фільм, не мастацтва, але ў цяперашні час патрабаваць ад яе праўдзівасці — гэта дон-кіхоцтва. A вось пакінуць без увагі быццам салідныя творы, якія прэтэндуюць на апошняе слова ў навуцы, а насамрэч аказваюцца „старым” словам (часам плагіятам) — гэта справа абавязковая для сумленнага навукоўца.

На вызначэнні часу надання Кіеву магдэбургскага пра­ва А. Русіна спынілася ў артыкуле „Да праблемы пачаткаў кіеўскай магдэбургіі”. Існуюць розныя даты, якія абапіраюцца на акты 1494, 1497, 1499, 1514 г. Перагледзеўшы наяўныя дадзеныя, аўтар прапанавала адносіць яго да 1494-1498 г.

Роля Кіева як „святога горада” ў ідэалогіі i палітыцы разгледжана А. Русінай у працы „Кіеў як sancta civitas у маскоўскай ідэалогіі i палітычнай практыцы XIV-XVI ст.”. Мясцовыя кіеўская паданні сталі аб’ектам даследавання ў працах „Кіеўскія сярэднявечныя міфы (XV-XVI ст.)” i „Кіеў — Троя: перадгісторыя i гісторыя міфалагемы”, „Ад Кузьмішчы-кіяніна да кіяніна Скабейкі”. У працы „Кіева-пячэрскі летапісец Веніямін: праблемы ідэнтыфікацыі” развянчаны міф пра гзтага быццам кіеўскага летапісца.

Праблему далучэння ўкраінскіх зямель да ВКЛ А. Русіна разглядае ў артыкулах «Сіняводская “Задоншчына”: гістарычнае першынства або гістарыяграфічны гібрыд» i „Гісторыя з погляду genius loci”, дзе уступав ў палеміку з Ф. Шабульдам адносна бітвы войскаў Альгерда з татарамі на Сініх Водах у 1362 г. Даследчыца адвяргае погляды, быц­цам у тым годзе войска ВКЛ перайшло Дон i нават Волгу, i значна абмяжоўвае маштабы ваеннай кампаніі Альгерда. У рускіх летапісах звесткі пра паход Альгерда на Сінія Воды суседнічаюць з паведамленнем пра напад літвы на горад Коршава („Коршева”). Даўней даследчыкі аб’ядноўвалі гэтыя падзеі і бачылі ў тым горадзе нават Херсанес ці Керч. А. Русіна раз’ядноўвае гэтыя паходы, у адрозненне ад Ф. Шабульды, які лакалізуе Коршаву ў межах ардынскіх уладанняў. Дарэчы, калі меркаваць паводле летапіснага паведамлення пра мор, які прыйшоў з Арды i прайшоў „по ряду” праз Бранск, Коршаву i Навасіль, то загадкавы горад ляжаў акурат паміж Бранскам i Навасілем. На сучаснай карце ў гэтым раёне знаходзіцца Карачаў. Можа, гэта i ёсць Коршава? У любым выпадку мэтай паходу Альгерда ў 1362 г. былі не задонскія ўладанні Арды. Але развенчваючы гэты міф, не варта змяншаць значнасці антыардынскай барацьбы Альгерда. Яго значнасць як палітыка i военачальніка ў тым, што ён першы скарыстаўся з дэмаграфічнага і агульнакультурнага крызісу, які ахапіў у сярэдзіне XIV ст. ардынскія землі. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч (Данскі), які разграміў ардынцаў у 1380 г. на Куліковым полі, ішоў у рэчышчы антыардынскай палітыкі Альгерда.

Кніга A. Русінай, у якой развенчваюцца міфы гістарычныя, гістарыяграфічныя, ідэалагічныя — неблагі прыклад для беларускай гістарыяграфіі, якая таксама перагружана міфамі самага рознага кшталту.

Мінск                                             

Валеры Пазднякоў


[1] Гл.: Runciman S. The Eastern Schism. Cambridge University Press, 1966.

Joannis Vislicensis Bellum Pratenum = Ян Вісліцкі. Пруская вайна (Алесь Жлутка)

Снежня 12, 2006 |


JOANNIS V1SLICENSIS BELLUM PRUTENUM = ЯН ВІСЛІЦКІ. Пруская вайна: На лацінскай i беларускай мовах / Укладанне, пераклад, каментары ЖАННЫ КАРОТКАЙ-НЕКРАШЭВІЧ.Мінск: Прапілеі, 2005. – 234 с.

Багаты свет лацінскай пісьмовасці Беларусі яшчэ i сёння застаецца неспазнаным краем, аддзеленым ад сучаснасці адмысловай заслонаю, бар’ерам мовы. За гэтай заслонаю схаваныя сапраўдныя скарбы: сотні старадрукаў i манускрыптаў — гістарычных, філасофскіх, літаратурных, музычных. Толькі нязначная ix частка засталася ў краі, большасць віхурамі часу развеена па свеце, апынулася ў замежных бібліятэках i архівах пераважна суседніх краінаў або загінула. 3 таго ж, што захавалася, рэальна даступныя сёння толькі адзінкавыя лацінамоўныя помнікі — тыя, што перакладзеныя на беларускую, або на іншыя сучасныя мовы i выдадзеныя друкам. Дзякуючы гэтым, на жаль нешматлікім публікацыям, былі данесеныя да грамадскасці перш за ўсё літаратурныя, а таксама некаторыя гістарычныя i філасофскія творы, аднак (за рэдкім выключэннем) фрагментарна. Больш за ўсё пашчасціла лацінамоўнай паэзіі. Тым не менш i яна перакладалася мала, i звычайна на расійскую мову. Даследчыкі, не маючы пад рукою арыгінала ці верыфікаванага перадруку лацінскага тэксту, змушаныя дагэтуль карыстацца толькі тымі, часам далекаватымі ад арыгінала перакладамі. А гэга іншым разам вядзе да прыкрых памылак i ўсталявання хібных стэрэатыпаў. Таму зразумела, што выданне перакладу лацінскага твора ўжо само па сабе ёсць важкім унёскам у культуру, але для навукоўцаў япгаэ большую вартасць мае адэкватнае ўзнаўленне арыгінала i яго максімальная асветленасць у публікацыі. I такое выданне заўсёды адкрыццё i адметная падзея ў навуковым жыцці.

Публікацыю поўнага збору ўсіх вядомых твораў Яна Вісліцкага, падрыхтаваную Жаннай Кароткай-Некрашэвіч, з поўным правам можна паставіць у адзін шэраг з такімі вызначальнымі падзеямі, як дзвюхмоўныя лацінска-беларускія выданні біяграфічных дакументаў Францішка Скарыны i славутай паэмы Міколы Гусоўскага „Песня пра зуб­ра”, якія фактычна вывелі з нябыту дзве найвялікшыя постаці нашай мінуўшчыны. Упершыню пад адною вокладкаю ў кнізе падаецца не толькі беларускі пераклад паралельна з лацінскім тэкстам зборніка Яна Вісліцкага, але i факсімільнае ўзнаўленне яго кракаўскага першадруку 1516 г. Гэта адкрывае шырокія магчымасці для ўсебаковага вывучэння тэксту помніка, яго структуры, мастацкіх асаблівасцяў, зместу i ўплеценых у яго гістарычных рэаліяў.

Выданне забяспечанае грунтоўнай прадмоваю, дзе творчасць Яна Вісліцкага асэнсоўваецца ў кантэксце лацінамоўнай рэнесансавай пісьмовасці Беларусі i ацэньваецца яе асвятленне ў гісторыі літаратуры, разглядаюцца біяграфічныя звесткі пра паэта, разбіраецца структура яго паэтычнага зборніка, нарэшце даецца аналіз самой творчасці. Важна адзначыць, што дзякуючы працам шэрагу літаратуразнаўцаў — А. Мальдзіса, В. Дарашкевіча, У. Мархеля, У. Кароткага, С. Кавалёва — быў пераадолены доўгатрывалы стэрэатып пра чужароднасць іншамоўнай літаратуры ў культурным жыцці Беларусь Развіваючы ix ідэі, аўтарка цалкам слушна робіць выснову не толькі пра арганічную прыналежнасць літаратурных твораў, напісаных беларусамі на іншых мовах, да нацыянальнага літаратурнага працэсу, але i пра ix наватарскую ролю ў гэтым працэсе.

У аглядзе даследаванняў ХІХ-ХХ ст., прысвечаных творчасці Яна Вісліцкага, абгрунтавана даводзіцца, што недаацэнка яго паэзіі ў ранейшых працах польскіх літаратуразнаўцаў вынікала перш за ўсё з неглыбокага пранікнення ў мастацкі свет „Прускай вайны”, неадэкватнага разумення спецыфікі рэнесансавай свядомасці i творчай задумы аўтара „Прускай вайны”, які імкнуўся не да дакладнай перадачы гістарычных падзеяў, а да ўслаўлення Грунвальдскай бітвы i яе пераможцаў. Тым не менш, менавіта даследаванні польскіх навукоўцаў XIX ст. С Віткоўскага, Б. Кручкевіча, М. Язяніцкага пралілі найбольш святла на біяграфію паэта, якая пасля была часткова ўдакладненая ў працах В. Дарашкевіча. Высветлілася, — i гэта агаворваецца ў прадмове, — што лёс Яна Вісліцкага быў цесна звязаны з Кракаўскім універсітэтам — Alma mater для многіх беларусаў таго часу (згадайма хаця б Францішка Скарыну ці Міколу Гусоўскага). У гэтым універсітэце, дзе, паводле В. Дарашкевіча, Ян Вісліцкі ў 1506 г. здабыў ступень бакалаўра, a затым у 1510 г. — магістра, ён як magister-extraneus у 1510-1512 г. чытаў разнастайныя гуманістычныя курсы паводле Арыстотэля, Эўкліда, Цыцэрона, Альбэрта Вялікага. Зыходзячы з дакументаваных падзеяў кракаўскага перыяду жыцця, перадусім — часу набыцця ступені бакалаўра, даследчыца робіць дапушчэнне пра час нараджэння гуманіста паміж 1485 i 1490 г. На падставе выяўленага Я. Смэрэкам яшчэ ў 1932 г. верша Леанарда Кокса з 1518 г., у якім Ян Вісліцкі ўзгадваецца як жывы, а таксама зыхо­дзячы з аналізу твораў, якія могуць належаць яго пяру ў знойдзеным другім асобніку кракаўскага зборніка, яна абвяргае пануючае дагэтуль меркаванне пра 1516 г. як апошнюю дакументаваную мяжу жыцця паэта i пераносіць дату яго смерці на час пасля 1520 г.

Да апошняга часу лічылася, што творы Яна Вісліцкага захаваліся толькі ў адзіным асобніку ў Ягелонскай бібліятэцы Кракаўскага універсітэта. Безумоўнай заслугай Ж. Кароткай-Некрашэвіч ёсць выяўленне ў бібліятэцы Асалінскіх ва Ўроцлаве i ўвядзенне ў навуковы ўжытак другога асобніка гэтага зборніка, у якім перад тытульным аркушам падшыта некалькі невялікіх твораў, адсутных у паасобніку з Ягелонскай бібліятэкі. Аналізуючы структуру зборніка, яна прыходзіць да думкі, пгго новадкрытыя творы належаць пяру Вісліцкага i з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтай структуры. Думаецца, што далейшае вывучэнне i параўнанне абодвух асобнікаў, даследаванне паперы, вадзяных знакаў, асаблівасцяў друку ды іншага прынясе дадатковыя пацвярджэнні на карысць гэтага, цалкам верагоднага меркавання.

На падставе паслядоўнага літаратуразнаўчага аналізу паэмы „Пруская вайна” i параўнання яе з антычнымі першаўзорамі аўтарка трапна вызначае галоўны ідэйна-тэматычны стрыжань твора. Гэта славачутка, вылучаная ў зачыне твора, услаўленне дынастыі Ягайлавічаў, пачынальнік якой здабыў перамогу ў векапомнай Грунвальдскай бітве, а новы прадстаўнік, сучаснік паэта Жыгімонт — у бітве пад Оршаю. У прадмове разбіраюцца таксама i іншыя, меншыя творы Яна Вісліцкага, якія ўвайшлі ў кракаўскі зборнік. Для гісторыкаў будзе цікавым яшчэ аналіз „Оды да караля Жыгімонта”, прысвечанай Аршанскай бітве, празаічнай прадмовы i верша „Боскаму Жыгімонту”, дзе асвятляюцца пераможныя дзеянні Жыгімонта ў Прусіі ў 1519-1521 г.

Вядома, наколькі складана перадаць у вершаваным перакладзе ўсё хараство арыгінала, асабліва на ўзроўні вобразнай структуры i гукапісу. Яшчэ цяжэй дасягнуць больш-менш адэкватнага ўзнаўлення пры перакладзе са старажытных моваў, дзе пранікненне ў дух твора патрабуе аналізу шэрагу розных значэнняў слова, звароту да шматлікіх лекочных дапаможнікаў, каб знайсці належны адпаведнік, а затым паспрабаваць інтэграваць яго ў вершаваны радок, не парушыўшы пры гэтым памер i захаваўшы мастацкі вобраз, створаны ў арыгінале, а пры гэтым яшчэ i адэкватнымі сродкамі перадаць яго мілагучнасць.

Перакладчыцы ўдалося ўзнавіць без стратаў арыгінальны памер не толькі паэмы, але i іншых вершаў кракаўскага зборніка. Захаванае i патрабаванне эквілінеарнасці — аднолькавай колькасці радкоў у арыгінале i перакладзе. Што да ўзнаўлення вобразнай структуры, то перадаць яе адэкватна, захоўваючы пры гэтым памер арыгінала і нор­мы мовыадрасата з цяжкасцю ўдаецца толькі адзінкам — майстрам перакладу. Тым не менш беларускі тэкст у многіхмесцах выдатна перадае не толькі рытм, сэнс i логіку арыгінала, але i яго складаныя i насычаныя вобразы. Пераклад часам дэманструе выдатныя моўныя знаходкі як у плане семантычный адпаведнасці, гэтак i ў плане мілагучнасці.

I ўсё ж некаторыя лексічныя адпаведнікі, прапанаваныя аўтаркай, выклікаюць пытанні. Так, падаецца не зусім адпаведным лацінскім Litui i Lithuani пераклад літоўцы. Думаецца, што болыы блізкімі i паводле гучання i паводле значэння былі б беларускія варыянты літвы і літвіны. Першы з ix ужываўся Мацеем Сгрыйкоўскім, у тым ліку і пры перакладзе адпаведнай лацінскай формы. Другі фігураваў як саманазоў грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага i ў пісьмовых крыніцах стала суадносіўся з лацінскім Lithuani. Азначэнне літоўцы, відаць, пазнейшага паходжання i больш пашыраным было ў Маскоўскай дзяржаве ў адносінах да жыхароў ВКЛ. Апрача таго, у наш час яно асацыюецца толькі з жыхарамі сённяшняй Літвы, што не адпавядае сэнсу, у якім ужываў яго Ян Вісліцкі i яго сучаснікі. Магчыма, што на выбар перакладчыцай менавіта такой формы паўплывала прынятая ёю тэза пра „першапачатковы ваенны захоп літоўскімі (балцкімі, паводле яе разумен­ня. — А. Ж.) князямі беларускіх земляў” (59). Тэза, нягледзячы на выказаны даследчыцай аптымізм, яшчэ дале­ка не даведзеная. Прынамсі, у творах Яна Вісліцкага, як i ў іншых пісьмовых крыніцах, пра падобны захоп нічога не паведамляецца.

На належным узроўні выкананая транскрыпцыя лацінскага тэксту i каментары да яго. Выклікае сумненне толькі транскрыбаванне лацінскага i перад наступнай галоснай як j, якое не ўжываецца ў арыгінале. Больш за тое, сучасныя правілы выдання лацінскіх тэкстаў рэкамендуюць устрымлівацца ад выкарыстання гэтай літары i асабліва ў тых выпадках, калі яна не прадстаўленая ў самой крыніцы. Добра было б таксама даць беларускі пераклад маргіналіяў.

Паэтычнае ўзнаўленне „Прускай вайны”, выкананае Жаннай Кароткай-Некрашэвіч, ускрывае праблему, якая пры павелічэнні колькасці тэкстаў, перш за ўсё перакладных, дзе фігуруюць антычныя персанажы, больш ці меншвядомыя, можа стаць надзвычай сур’ёзнай. Гэта пытанне адэкватнай перадачы лацінскіх i старагрэцкіх уласных назваў i тэрмінаў на беларускую мову. Сёння, на бяду ці на шчасце, колькасць памянёных тэкстаў на нашай мове, у параўнанні з суседзямі, нязначная. I гэтае становіпгча дае спрыяльную магчымасць выпрацаваць больш паслядоўныя правілы такой перадачы. Адсутнасць у беларускай моўнай практыцы аднастайнай сістэмы напісання антычных запазычанняў выявілася i ў перакладзе „Прускай вайны”. Ча­сам адно i тое ж уласнае імя ў ім перадаецца па-рознаму. Напр.: Ксанф i Ксант — лац. Xanthus, Вяргілій i Вергілій — лац. Vergilius.

Неўнармаванасць перадачы гучання лацінскіх t, d neрад галоснымі i, e, у выўляецца ў перакладзе ў тым, што адзін i той жа гук у аднолькавай пазіцыі можа або змякчацца, або захоўвацца цвёрдым: герундый (44), Адысея (70), але Авідзій (35), Клаўдзіян (36) — лац. genindium, Odyssea, Ovidius, Claudianus; Стэнтар, Тэгеец, Тэрпсіхора (222), але Арыстоцель (22) — лац. Stentor, Tegeaeus, Terpsichore, Aristoteles.

Складанасці ўзнікаюць i пры перадачы грэцкага Ө (лац. th), які гучаў i гучыць сёння ў новагрэцкай мове прыкладна як англійскае th у слове thin, a граматыкамі апісваўся як зубны прыдыховы гук. Знак для перадачы гэтага адмысловага гуку быў у старым кірылічным алфавіце, а пасля скасавання гэтага знака ён няслушна стаў пазначацца літарай ф. Вынік гэтага маем у напісаннях тыпу Фівы, Афіны, унесеных у беларускія слоўнікі, мабыць, не без уплыву расійскага вымаўлення, хоць, калі быць паслядоўнымі, мы павінны былі б пісаць Тэбы, Атэны — лац. Thebae, Athenae. Гл. таксама ў перакладзе: Бырысфен (216), але Тэспіяды (223) — лац. Borysthenes, Thespiades.

У тэксце „Прускай вайны” шмат лацінізаваных грэцкіх тапонімаў i антрапонімаў. Традыцыйнае лацінскае вымаўленне ў адрозненне ад класічнага замяняе гучанне к [к] перад галоснымі i, ε, η, υ у гэтых запазычаннях з грэцкай на [ц]. У перакладзе, можа, больш адпаведным было б падаваць не лацінскае, а ўзнаўляць першапачатковае грэцкае вымаў ленне: не цымбры, цымярыйцы, цынтыец, Цыра (224), Фацыда (223), a кімбры, кімэрыйцы, кішпый, Kipa, Факіда.

Яшчэ адна цяжкасць паўстае пры перадачы лацінскіх ненаціскных о, е, калі па-беларуску ў гэтай пазіцыі паводле сённяшніх арфаграфічных правілаў павінна было б дейнічаць аканнеяканне. Так у перакладзе побач з больш частаю формаю Вергілій (36 ды інш.) сустракаем i варыянт Вяргілій (35), а таксама Непт, Пелід (220), але Няптун (116); Длос (217), Мінос (219), але Стнтар (222). Магчыма, часткова вырашыць праблему можна было б, паслядоўна перадаючы лацінскае е беларускім э, не змякчаючы папярэдняга зычнага (апрача пазіцыі пасля зычных l i g), напр. Вэргілій, Нэпот, Пэлід, пар. у перакладзе Карнэлій (222).

Цяжкасці з перадачай антычных онімаў і тэрмінаў па-беларуску, з якімі сутыкаюцца перакладчыкі, патрабуюць прыняцця, хаця б канвентуальна, нейкіх агульных прынцыпаў такой перадачы i паслядоўнага ix ужывання.

Выказаныя разважанні i сумненні, якія ўзніклі пры чытанні кнігі, сведчаць адно пра высокую вартасць яе падрыхтоўкі. Безумоўна, дзякуючы працы Жанны Кароткай-Некрашэвіч навуковая грамадскасць i паспаліты чытач атрымалі цудоўны твор нашай старой літаратуры пра выдатную падзею мінуўшчыны — Грунвальдскую бітву, забяспечаны якасным навуковым апаратам. Шкада толькі, што кніга выдадзеная мізэрным як для такога твора накладам — 200 паасобнікаў, i ўжо ад моманту свайго з’яўлення сталася бібліяграфічным рарытэтам.

Мінск

Алесь Жлутка

Наверх

Evanhelije in der Übersetzung des Vasil Tjapinski um 1580. Faksimile und Kommentare (Уладзімір Сакалоўскі)

Снежня 11, 2006 |


Evanhelije in der Übersetzung des Vasil Tjapinski um 1580. Faksimile und Kommentare. Hrsg. von HEORHI HALENČANKA. Ferdinand Schöning, Paderborn -München – Wien – Zürich, 2005. – 231,8 S.

Заснаваная ў Нямеччыне вядомая славістычная выдавецкая серыя „Біблія славіка” паставіла сваёй мэтай аднаўленне славянскіх перакладаў Бібліі. Дзякуючы ёй, i найперш дзякуючы шматгадовай напружанай працы Ганса Ротэ, еўрапейскі свет пачаў адкрываць багатую культур­ную спадчыну i беларускага народа. Ужо ў 1985 г. была распрацавана сталая праграма. Яна складалася з 6 частак: Бібліі чэшскай (14 тамоў); польскай (6 т.); усходнеславянскай (5 т.); паўднёваславянскай (3 т.); славацкай (2 т.) i літоўскай (7 т.). Галоўнай ідэяй праекта „Біблія славіка” ста­ла выданне выдатных крыніц старажытнага славянскага пісьменства. Кіраўніцтва пастанавіла даваць да кожнага тома вычарпальныя каментары, каб кампетэнтна i даходліва пазнаёміць сучасніка са скарбамі мінулых эпох славян­ства. На сёння выйшла ўжо 36 тамоў. Выданне серыі будзе доўжыцца да 2008 г. 3 беларускіх старадрукаў яшчэ чакаюць выпуску „Катэхізіс” Сымона Буднага i „Малая падарожная кніжка” Францішка Скарыны.

Сярод усходнеславянскіх перакладаў беларускія належаць да найважнейшай часткі праекта „Біблія славіка”. Невыпадкова першым томам з усходнеславянскага раздзела было запланавана выданне Бібліі Скарыны, але яно было парушана выпускам трохтомавай Скарынавай Бібліі ў 1990 г. у Мінску. Аднак у мінскім выданні адсутнічалі разгорнутыя каментары i кніга „Апостал” (1525). Тады нямецкі бок вырашыў дапоўніць гэты прагал. У 2002 г. у серыі „Біблія славіка” здзейснена шыкоўнае выданне „Бібліі рускай” бе­ларускага першадрукара[1]. Том складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаны каментары да мінскага выдання Бібліі Скарыны, a ў другой — факсімільнае выданне „Апостала” 1525 г. Першая складаецца з сямі грунтоўных раздзелаў, падрыхтаваных беларускімі навукоўцамі з АН Белаpyci i Скарынаўскага цэнтра, таксама аўтарам гэтых радкоў i даследчыкам беларускай літаратуры з Англіі Арнольдам Макміліным („Жыццёвы шлях. Літаратурна-гістарычная спадчына” У. Конана, „Пісьменнік” А. Макміліна, „Апісанне публікацый i даследаванні Скарыны” Г. Галенчанкі, „Пераклад Бібліі Скарыны i яе крыніцы” У. Свяжынскага, „Мова перакладаў” А. Жураўскага, „Тэалагічныя элементы перакладаў i прадмоваў” I. Саверчанкі i „Мастацкае афармленне Бібліі” В.Шматава). Характарызуючы асобу беларускага першадрукара, аўтары пішуць пра яго гуманістычны светапогляд i асветніцкі характар выдавецкай дзейнасці, спыняюцца на асаблівасцях перакладу Бібліі i каментарах ды прадмовах Скарыны, адзначаюць тактоўнасць i ўмеласць выкарыстання ім заходнееўрапейскай выдавецкай традыцыі, асабліва нямецкай. У другую частку ўвайшоў факсімільны тэкст „Апостала”. Тут ён узнаўляецца ўпершыню. Выданне помніка суправаджаецца падрабязным каментаром Ганса Ротэ „Апостал. Вільна 1525. Яго даследаванні i крыніцы”[2]. Гэта надзвычай дэталёвае, змястоўнае i аб’ёмнае манаграфічнае даследаванне, што ясна паказвае, якія крыніцы служылі падставай для перакладаў Скарыны на старабеларускую мову[3].

I вось у 2005 г. у вядомым прыватным нямецкім выдавецтве Фердынанда Шонінга выйшла другое факсімільнае выданне помніка беларускай рэнесансавай думкі — „Евангелле” ад Мацвея i Марка ў перакладзе Васіля Цяпінскага. Яно падрыхтавана беларускім навукоўцам Георгіем Галенчанкам. У нямецкай серыі ўпершыню прадстаўлены чытачам не толькі поўны тэкст „Евангелля”, падрыхтаваны на царкоўнаславянскай i беларускай мовах ca шматлікімі глосамі, спасылкамі на літаратурныя крыніцы, але i матэрыялы з усёй спадчыны беларускага асветніка. Да „Евангелля” дадаецца Прадмова, якая захавалася да сёння толькі ў адным экзэмпляры ў зборах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, выданне суправаджаюць самая поўная біяграфія, клапатліва сабраная за доўгія гады пошукаў Г. Галенчанкам у аддзелах старадрукаў важнейшых бібліятэк Усходняй Еўропы, а таксама вычарпальны спіс дакументаў, куды ўвайшло больш за 60 рэгістраў i апісанняў спадчыны В. Цяпінскага. Выдаўцы прысвяцілі гэты шыкоўны фаліянт Полацкаму універсітэту ў знак глыбокай пашаны да тысячагадовай духоўнай культуры зямлі Полацкай.

Том адкрывае змястоўнае ўступнае слова даследчыка беларускай літаратуры ў Англіі Арнольда Макміліна. У ім адзначаецца, што „пераклад Бібліі на нацыянальныя мовы адыграў вялікую ролю ў развіцці ўсходнеславянскіх культураў у Вялікім Княстве Літоўскім, напгаадкам якога з’яўляецца Беларусь”. Францішак Скарына даў выдатны ўзор перакладу Бібліі, які яго пераемнік Васіль Цяпінскі паўтарыў, пераклаўшы Евангелле ад Мацвея i Марка. Гэта быў пераклад на рутэнскую, г. з. беларускую мову. Яго публікацыі i тэалатічны слоўнік сведчаць пра высокі ўзровень культуры i адукацыі. Цяпінскі выказвае свае погляды ў Прадмове, якая дадаецца да тэксту перакладу. Жывучы ў часы нецярпімасці i рознагалосся, Цяпінскі быў больш публіцыст, чым настаўнік. Ён падзяляў ідэі Скарыны, лічачы, што i яго пераклады, i мова, якую ён называў „зацнай рускай мовай”, будуць служыць на карысць людзям. Для Цяпінскага, як i многіх яго суайчыннікаў, лінгвістыка i нацыянальнае пытанне былі цесна звязаны. Ён вінаваціў царкву i шляхту, што тыя давялі мову да такой дэградацыі. 3 гэтай нагоды ён піша: „Хто не будзе плакаць, бачачы як да такіх вялікіх прынцыпаў (асноваў), шаноўнае панства i многія нявінныя дзеці, мужчыны i жанчыны гэтай выдатнай рутэнскай нацыі, якая была поўная духоўнасці i вучонасці, адносяцца з пагардай i нават грэбуюць сваёй роднай мо­вай… без вялікага сораму для сябе самых”. Манера выкладання Цяпінскага менш красамоўная, чым у Скарыны, але яго развагі ў Прадмове добра дапаўняюць пераклад Евангелляў. Сгворанае ім застаецца адным з найважнейшых духоўных скарбаў у кантэксце разнастайных беларускіх перакладаў i арыгінальных твораў XVI ст.

Пасля ўступу друкуецца партрэт Васіля Цяпінскага i яго прадмова да перакладу Евангелля — „Васіль Цяпінскі знатнай манархіі славянскай, i асабліва богабаязненым; хай будзе ласка i спакой ад Бога айца i пана нашага Ісуса Хрыста”. Тэкст падаецца ў арыгінале i ў перакладзе на дзве мовы — беларускую i нямецкую. Прадмова ярка выяўляе Цяпшскага як асветніка i гуманіста. Нягледзячы на небяспеку, што зыходзіла ад афіцыйнай царквы i дзяржаўнай улады, ён, як i лепшыя прадстаўнікі грамадства таго часу, смела выступіў у абарону роднай культуры. Цяпінскі лічыў, што толькі дзякуючы шырокай асвеце i адукацыі на роднай мове можна пазбегнуць i культурнага заняпаду, i небяспекі асіміляцыі. Ён выказваў свае грамадска-палітычныя погляды, зыходзячы не з тэкстаў Святога пісання, а з аналізу сучаснай яму рэчаіснасці, грамадскага i культурнага жыцця беларускага народа. Таму Прадмова Цяпінскага застаецца i да сёння адным з лепшых помнікаў беларускай літаратуры апошняй трэці XVI ст.

Аснову выдання складае тэкст самога перакладу, які дайшоў да нашага часу не без некаторых стратаў. Дзякуючы намаганням выдавецтва тэкст у томе аказаўся якасна адноўлены. У адрозненне ад Скарыны i Буднага, Цяпінскі акрамя ўласнага перакладу „Евангелля” змяшчаў паралельна i тэкст царкоўна-славянскага арыгінала. На палях кнігі ён выпісваў дакладныя звесткі пра выкарыстаныя тэксты i тлумачыў незразумелыя для простага чытача словы.

Раздзел „Каментары” пачынаецца рэдакцыйнымі заўвагамі Ганса Ротэ, які адзначае, што помнік „аднаўляецца для шырокай грамадскасці і з’яўляецца дакументам найвялікшай важнасці i надзвычайнай рэдкасці”. Вучоны таксама звяртае ўвагу на Прадмову Цяпінскага, якая да гэтага часу не друкавалася разам з тэкстам перакладу. Яна надрукавана з рукапіснага варыянта, які захаваўся толькі ў дзвюх копіях. I хоць тэкст Прадмовы ўжо ўзнаўляўся, да гэтагавыдання яна заставалася маладаступнай i не перакладалася. Як заўважае Ротэ, праз гэты пераклад на авансцэну выходзіць беларуская мова пачатку Новага часу. Цяпінскі ішоў следам за сваім полацкім земляком Францішкам Скарынам, аднак яго Прадмова i пераклад яўна розняцца. Схіляючыся да Рэфармацыі, Цяпінскі ажыццяўляў пе­раклад тэксту пад уплывам Сымона Буднага, тым не менш Евангелле хацеў зрабіць даступным перш за ўсё для праваслаўных сваёй краіны на ix уласнай мове.

Як вынікае з каментароў, агульнае навуковае кіраўніцтва томам ажыццяўляў Георгі Галенчанка. Дзякуючы яго ініцыятыве i намаганням былі падрыхтаваны добрыя фотакопіі абодвух экзэмпляраў. Гісторык таксама пракаментаваў большасць матэрыялаў, што тлумачаць як ход даследавання, так i многія няясныя пытанні, датычныя асобы Цяпінскага, яго жыцця i друкарскай справы. Былі выкарыстаны дакументы i матэрыялы з уласных архіваў даследчыка, як i матэрыялы Ігара Клімава. Том заканчваецца самай поўнай бібліяграфіяй, складзенай Г. Галенчанкам. За каштоўныя ўказанні па транскрыпцыі і нямецкім перакладзе Прадмовы Цяпінскага выказваецца падзяка нямецкаму навукоўцу Карлу Гутшміту.

Важнае месца ў каментаванні помніка займае артыкул Г Галенчанкі „Васіль Цяпінскі — мысліцель i гуманіст, асветнік i публіцыст, перакладчык i заснавальнік новазапаветнай выдавецкай традыцыі на сваёй роднай мове”. Аўтар імкнецца прасачыць усе этапы шматбаковай дзейнасці беларускага асветніка, спыняючыся найперш на жыццёвым шляху Цяпінскага, які па пісьмовых крыніцах можна праса­чыць даволі фрагментарна. A ў публікацыі „Радаслоўная Цяпінскіх XV-XVII ст.” найбольш поўна раскрываюцца яго роднасныя сувязі. У раздзеле „Дакументы i матэрыялы: рэгесты” прыводзяцца ўсе вядомыя крыніцы, дзе, пачынаючы з XVI ст., ёсць упамінанні пра Цяпінскага. Тут адзначаецца, што документальную аснову для даследавання матэрыялаў пра жыццё i дзейнасць Цяпінскага заклаў М. В.Доўнар-Запольскі, затым гэтую справу прадоўжыў А. Лявіцкі, які ў актавых кнігах Кіеўскага цэнтральнага архіва выявіў13 дакументаў у той ці іншай ступені звязаных з судовымі справамі Васіля Цяпінскага i яго жонкі Алены Солтанавай, княжны Сакольскай. Аднак высновы аўтара песімістычныя: няма аніякіх дакладных звестак пра пратэстанцкія погляды перакладчыка i выдаўца. Некаторыя дапаўняльныя звесткі прыводзяцца польскім гісторыкам Рышардам Мяніцкім у Польскім біяграфічным слоўніку (1938). Яны пашыраюцца i ўдакладняюцца ў дысертацыі Георгія Галенчанкі „Гісторыя беларускага кнігадрукавання XVI-XVIII ст.”. У 1980-90 г. быў прадоўжаны пошук матэрыялаў пра асветніка, якія значна ўзбагацілі звесткі пра лёс Цяпінскага.

У наступнай публікацыі Г. Галенчанкі „Літаратурны аг­ляд” даюцца сістэматызаваныя звесткі пра літаратуру аб Цяпінскім, што ўключае бібліяграфічныя апісанні „Евангелля”, важнейшыя працы пра Цяпінскага, згадкі пра яго ў агульных працах, у працах пра беларускае кнігадрукаванне i мовазнаўчых даследаваннях, а таксама ў бібліяграфічных работах.

Не менш значны каментар „Кнігазнаўчае апісанне”, дзе беларускі навуковец разглядае нешматлікія крыніцы, у якіх захавалася „Евангелле” Цяпінскага. Гэга экзэмпляр „Евангелля”, адшуканы Пагодзіным, далей ён звяртае ўвагу на мастацкае афармленне i партрэт Цяпінскага, на „Евангел­ле” Цяпінскага ў Супрасльскім зборніку i на яго другі Архангельскі экзэмпляр.

У абагульняльным артыкуле „Евангелле Васіля Цяпінскага як літаратурны помнік і помнік кнігадрукавання” Ігар Клімаў падае кароткі агляд беларускай пісьмовай мовы XVI ст., разглядае пераклады Бібліі на старабеларускую мову да XVII ст., пратэстантызм i справу кнігадрукавання ў Беларусі ў XVI ст., потым пераходзіць да жыцця Цяпінскіх, выдання Евангелля, мовы перакладу, арыгінала для перакладу i маргіналіяў (надпісаў на палях кнігі) перакладчыка, а таксама спыняецца на асаблівасцях стылю перакладу.

Ганс Ротэ — адзін з вядучых спецыялістаў у галіне славянскіх Біблій — у артыкуле „Васіль Цяпінскі: Тэалагічны слоўнік, царкоўнаславянскія i польскія пераклады Еван­гелля” падрабязна разглядае пытанне пра ўжыванне старабеларускіх, размоўных, царкоўнаславянскіх i польскіх слоў пры перакладзе Бібліі на старабеларускую мову. Ён адзначае, што наколькі невядомыя жыццёвыя акалічнасці i абставіны працы Цяпінскага, або час i месца перакладу „Евангелля”, настолькі ж невядомым да сёння з’яўляецца сам тэкст Святога пісання. Усё, што да сёння вядома пра яго, сабрана ў каментарах да гэтага выдання i бібліяграфіі. Да цяперашняга часу адсутнічаюць даследаванні пра крыніцы тэалагічнага слоўніка яго „Евангелля”. Першая спроба — гэта публікацыя А. Макміліна «Тэалагічныя выразы ў Васіля Цяпінскага (1580) i „Перасопніцкае Евангелле (1556/61)”». Аднак на гэтым шляху ёсць значныя перашкоды, бо ў абодвух перакладах Бібліі адсутнічае адзіны тэалагічны слоўнікавы запас.

Распачаўшы агляд з ужывання слоў у царкоўнаславянскіх паралельных тэкстах, Ротэ пераходзіць да ix адпаведнікаў у польскіх узорах. Маюцца на ўвазе тры тагачасныя пераклады „Евангелля” на польскую мову: „Новы Запавет” Мужыноўскага (1551), „Берасцейкая Біблія” 1563 г. i пераклад „Новага Запавету” Сымона Буднага. У гэтым томе гаворыцца пра непасрэдныя адносіны Цяпінскага да пе­ракладу Буднага, але не канкрэтна. Узаемаадносіны гэтых польскіх перакладаў паміж сабой няясныя. Зыходзячы са стылізацыі, якая набліжае Цяпінскага да польскіх перакладаў, не ўлічваючы царкоўнаславянскія паралельныя тэксты, якія не сведчыць пра магчымае выкарыстоўванне грэцкіх ці габрэйскіх крыніц, Ротэ пераходзіць да паралеляў толькі з Буднага i іншых польскіх варыянтаў. Пасля гэта­га падаецца падрабязны разгляд адпаведнасцяў з царкоўнаславянскімі тэкстамі i з Будным. Увага звяртаецца на бакавыя надпісы: тлумачэнні габрэйскіх, сірыйскіх i грэцкіх слоў; варыянты з АпракосЕвангелля: варыянты з маскоўскага друку, варыянты з іншых перакладаў: з польскіх узораў. Потым Г. Ротэ разглядае магчымае выкарыстанне адначасова чатырох славянскіх Евангелляў i двух польскіх, Буд­нага i пэўна Мужыноўскага, a, магчыма, i Леапаліты. Гэта падштурхнула нас да думкі, што Цяпінскі, маючы перад сабою мноства крыніц, спрабаваў браць найбольш дакладнае i зразумелае для кантэксту i чытача. Ён каментуе грэцкія i габрэйскія словы старажытнага тэксту, але не можна сцвярджаць, што ён браў ix з грэцкай мовы. Таксама тэкст ён часам не разумев, таму што сыходзіў не з арыгінала. Тым не менш Цяпінскі выканаў значную філалагічную, а таксама тэалагічную працу. Ён параўнаў увесь тэкст перакладу радок за радком — ва ўсякім выпадку з чатырох царкоўнаславянскіх i трох польскіх перакладаў. Аднак па многіх месцах становіцца ясна, што царкоўнаславянскія рэдакцыі мелі для яго самы высокі аўтарытэт. Пра гэта сведчыць i панегірычная пахвала „нашым любімым славя­нам” у Прадмове.

Сярод польскіх перакладаў твор Буднага быў для Цяпінскага прыярытэтны. Гэта можна засведчыць па дзвюх групах узгадненняў, па тых, у якіх Будны сам супрацьстаіць іншым польскім перакладам i па тых, дзе ён супраць роз­ных польскіх рэдакцый сваім уласным шляхам шукаў апоры на царкоўнаславянскі варыянт.

Такім чынам рутэнскі (беларускі) пераклад Евангелля Цяпінскага ўвасабляе вельмі характэрныя спалучэнні ўсходнеславянскага праваслаўя i Рэфармацыі на землях Рэчы Паспалітай. Гэта была спроба праз добрае разумение Святога пісання ўздзейнічаць на ўсходнеславянскае праваслаўе. Яна тычылася перш за ўсё хрысціянскай шляхты краю i праваслаўнага духавенства, але за вызначаную мэту мела, як адзначана ў прадмове, „беднага прасталюдзіна”. Верагодна, што такі прынцып сведчыць больш пра апору на лютэранскую пачатковую рэфармацыю i менш на кальвінізм, які ў Польшчы прыцягваў перш за ўсё арыстакратыю. Гэта можа таксама тлумачыць тое, чаму Цяпінскага больш прыцягваў Каралявецкі Новы Запавет 1551 г. i менш — кальвінісцкі пераклад Берасцейскай Бібліі (1563).

Завяршаецца выданне грунтоўнай бібліяграфіяй, што складаецца з трох раздзелаў: „Бібліяграфія i кнігазнаўчае апісанне”, „Крыніцы” (публікацыі Прадмовы, Дакументы i матэрыялы крыніцазнаўчага даследавання) i „Іншыя даследаванні”. Самы значны уклад у распрацоўку праблем, звязаных з творчай спадчынай В. Цяпінскага, унеслі пачынальнікі Я.Карскі, Л.Уладзіміраў, М. Доўнар-Запольскі, А. Брукнер, а апошнім часам — навукоўцы Г. Галенчанка i I. Клімаў.

Мінск

Уладзімір Сакалоўскі


[1] Biblija ruska vyložena doktorom Franciskom Skorinoju. Prag 1517-1519 / Kommentare. Wilna 1525. Faksimile und Kommentaг. Herausgegeben von Hans Rothe und Friedrich Scholz. Ferdinand Schцning. Paderborn -München – Wien – Zürich, 2002. – 1045 S. Гл. рэцэнзію Ю. Лаўрыка ў БГА. Т.ХІ (2004). С.333-336.
[2] Zum Apostolos, Wilna 1525. Seine Erforschung und seine Quellen, vonHans Rothe, in: Biblija ruska. Vyložena doktorom Franciskom Skorinoju.S. 921-1035.
[3] У 2003 г. у Гёрліцкай гарадской бібліятэцы Норбертам Рандаў былознойдзена адно з аўтэнгычных выданняў Бібліі Скарыны, складзенаез дзвюх частак. Першая, выдадзеная ў 1519 г., змяшчае Пяцікніжжа,а другая, выпушчаная ў 1518 г., уключае кнігу „Ісус Навін”, чатырыкнігі „Царстваў” i кнігу „Прамудрасці”. Да кожнай кнігі падаюццапрадмовы i кароткія пасляслоўі аўтара, а для ўсёй Бібліі — вялікаяпрадмова.

Наверх

Sarcevičiene, Jolita. Lietuvos didikёs proginёje literatűroje portretaj ir įvaizdžiai. (Наталля Сліж)

Снежня 10, 2006 |


SARCEVIČIENE, JOLITA. Lietuvos didikёs proginёje literatűroje portretaj ir įvaizdžiai. Vilnius: Versus aureus, 2005. — 646 p.

Кніга літоўскай даследчыцы Ёліты Сарцэвічэне „Літоўскія шляхцянкі ў панегірычнай літаратуры: партрэты i вобразы” прысвечана жаночым ідэалам панегірычнай літаратуры ў другой палове XVI – першай палове XVII ст. Ідэалы, стэрэатыпы, ідэнтычнасць асобных грамадстваў — актуальныя i папулярныя тэмы ў еўрапейскай гістарыяграфіі: сваіх даследаванняў у дадзеным рэчышчы чакае i багатая гістарычная спадчына Вялікага Княства Літоўскага.

На жаль, т.зв. традыцыйныя гісторыкі даволі скептычна ставяцца да названых кірункаў — пры тым, што разумение ідэалаў набліжае да асэнсавання эпохі, усведамленнл мэтаў i матывацый людскіх учынкаў. У патрыярхальным шляхецкім грамадстве традыцыйнымі стэрэатыпамі было абумоўлена штодзённае жыццё як мужчын, так i жанчын. Асоба мусіла выконваць абавязковыя элементы дадзенай праграмы, каб не быць выкрасленай са свайго грамадства.

Да панегірычных тэкстаў, як да літаратурнай і гістарычнай крыніцы, даследчыкі звяртаюцца даўно[1]. Жыццё i статус шляхцянкі ў ВКЛ ужо разглядаліся ў розных аспектах[2]. Рэцэнзаванае выданне складаецца з манаграфіі i публікацыі 6 казанняў на смерць, прысвечаных Барбары Радзівілаўне Кішчынай (два казанні), жонцы гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча Зоф’і Мялецкай, Альжбэце Нонгартавай, Альжбэце з Гаславіц Валовічавай, жонцы берасцейскага кашталяна Грыгорыя Войны Палоніі Валавічоўне[3]. Звычайна такія творы толькі цытуюць, a ў друк яны часцей за ўсё цалкам не трапляюць. Напрыклад, надрукаваны вершаваныя творы гэтага кірунку 3. Морштына, Д. Наба роўскага i інш.[4] Але публікаваць такія крыніцы неабходна, бо многія з ix захаваліся ў адзіным экзэмпляры i знаходзяцца ў бібліятэках Польшчы, Літвы, Беларусі, Расіі, Ук­райны i інш. Публікацыя адразу 6 казанняў на смерць — выключная з’ява. Яны надрукаваны на мове арыгіналу з перакладам на літоўскую мову. Якасць літоўскага перакладу без пэўнай філалагічнай падрыхтоўкі вызначыць даволі складана, таму яна тут абмяркоўвацца не будзе. Адзначым толькі, што літоўскі тэкст мае невялікія каментары. У ix даюцца біяграфічныя даведкі, тлумачэнні па тэксце. Арыгінальны тэкст змяшчае копію тытульнай старонкі, у некаторых выпадках — гравюры з выявамі гербоў. Невядома, якімі патрабаваннямі да друку карысталася аўтарка, бо ў тэксце яны нідзе не ўзгаданы. Да выданняў няма прадмовы, дзе агаворвалася б месца знаходжання крыніцы, стан яе захавання, памеры i іншыя характарыстыкі. Інфармацыя пра гераінь казанняў — мінімальная, хоць дакументы, якія захаваліся, i літаратура дазваляюць змясціць больш падрабязны біяграфічны нарыс. Таксама незразумела, чаму менавіта гэтыя крыніцы былі абраны да публікацыі, бо аўтарка разглядае другую палову XVI – першую палову XVII ст., a казанні — за 1614, 1619, 1624, 1636 г. Змешчаны казанні на смерць шляхцянак каталіцкага, пратэстанцкага, праваслаўнага веравызнання, на смерць уніятак казанняў няма. У манаграфіі даследуюцца i казанні на вяселле, але яны не былі адабраны для друку. Па сутнасці, гэта перадрук з арыгіналу з перакла­дам на літоўскую мову i невялікімі каментарамі без анали­зу i характарыстыкі крыніц. На сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі такі падыход да публікацый у значнай меры змяншае ix навуковую каштоўнасць.

Ва ўводзінах прадстаўлена гістарыяграфія, агульная характарыстыка панегірычнай літаратуры, параўнанне ідэалаў ВКЛ з ідэаламі Заходняй Еўропы. Пстарыяграфічны нарыс па праблеме даследавання даволі невялікі (с. 17-19) i зводзіцца папросту да пераліку кніг (прысвечаных пераважна гісторыі жанчын) без ix аналізу. Адзначаны працы I. Валіканітэ, В. Андруліс, польскіх даследчыкаў А. Выробіша, М. Багуцкай, А. Білевіч. Прыводзіцца некалькі агульных прац еўрапейскіх навукоўцаў. У нарысе не згадваюцца манаграфіі па панегірычнай літаратуры[5], хоць у спісе літаратуры яны ёсць. Не названы беларускія, украінскія працы па гэтай тэме[6]. Дадзены гістарыяграфічны агляд не аналізуе тэндэнцый у развіцці даследаванняў па гісторыі жанчыны ў ВКЛ, а таксама стан вывучанасці дадзенай праблемы на падставе панегірычнай літаратуры.

Даследаванне Ё. Сарцэвічэне ахоплівае перыяд 1550-1655 г. (21). Аднак чаму абраны менавіта гэтыя даты з дакладнасцю да года — не зусім зразумела. Казанні на смерць i на вяселле набылі больш шырокае распаўсюджванне з канца XVI ст. Да гэтага часу яны не друкаваліся штогод. Калі абіраецца дата 1550 г., то яна павінна мець абгрунтаванне. Напрыклад, тлумачыць, які твор даў магчымасць казаць пра з’яўленне панегірычнай літаратуры, прысвечанай жанчынам, i заявіў пра пачатак сварэння ідэалаў. За такі твор можна ўважаць казанне Цыпрыяна Базыліка, прысвечанае Альжбэце Шыдлавецкай[7]. Менавіта гэты твор Марцэлі Косман лічыць пачаткам генэзісу казанняў на пахаванне ў ВКЛ[8] — гэга значыць з 1562 г. Таксама i апошняя дата — 1655 год — нічым не падмацавана, бо ў спісе літаратуры самы позні твор датуецца 1654 г. Названая дата павінна была стаць апошняй, бо гэта час пачатку вайны паміж Рэччу Паспалітай i Маскоўскім царствам, якая зруйнавала ўсталяваны лад жыцця людзей, што, вядома ж, не магло не адбіцца на літаратуры, якая амаль не друкавалася ў той час, а таксама на змесце тэкстаў, дзе пачала дамінаваць вайсковасць, пачалі адлюстроўвацца трагічныя падзеі, што змясціла акцэнты ў ідэалах.

Сгатыстычныя дадзеныя па казаннях, па якіх праводзілася даследаванне, не зусім адпавядаюць складзенаму спісу літаратуры. Аўтарка адзначае, што за той час выдадзена 399 панегірыкаў, якія былі напісаны 253 аўтарамі i падаюць інфармацыю пра 150 жанчын. Аднак на падставе якіх крыніц зроблена гэтая статыстыка — не адзначана. Падаюцца звесткі, што выкарыстана было 121 казанне на смерць i 60 казанняў на вяселле (25). Але ў спісе крыніц прыводзіцца 162 пазіцыі, з ix аўтарка спасылаецца толькі на 38,3%, а 19 пазіцый, на якія зроблены спасылкі, не ўключаны ў спіс. Сярод аўтараў панегірыкаў называюцца прадстаўнікі праваслаўя, каталіцтва, пратэстантызму, але абмінаюцца уніяты.

Асноўнае паняцце, якім аперуе аўтар манаграфіі, — гэта „сацыяльная роля” — структурны характар удзелу ў грамадскім жыцці. На падставе яго сцвярджаецца, што шляхцянкі выконвалі ў грамадстве сацыяльныя ролі жонкі, маці, гаспадыні, набожнай дачкі царквы, апякункі ўбогіх (83). Аднясенне ўсіх гэтых роляў да сацыяльных неправамерна, бо першыя тры выконваліся ў сям’і, яны былі сацыяльна значныя, але не сацыяльныя. Асноўнай сферай ix дзейнасці была сям’я, якая апасродкавана уплывала на грамадства. Увогуле вызначэнне роляў, што выконвала ў гра­мадстве жанчына, як сацыяльных не зусім удалае i не адлюстроўвае ix сутнасці. Прычым няма тэарэтычнага тлумачэння дадзенага падыходу, як i цэласнай яго канструкцыі. У апошнія дзесяцігодлзі ў большасці краін даследаванне па гісторыі жанчын вядзецца пераважна ў святле гендэрнайтэорыі. Яна дае магчымасць зразумець гендэрна-ролевыя фунцыі асобы ў сям’і i грамадстве, прасачыць, як уплывалі створаныя гендэрныя стэрэатыпы на паводзіны чалавека, на яго лад жыцця. Кожнае грамадства стварала свой канструкт мужчыны i жанчыны, які змяняўся ў залежнасці ад эпохі[9]. Шляхецкае грамадства ВКЛ не стала ў гэтым сэнсе выключэннем. На статус асобы моцна уплывала яе гендэрная прыналежнасць. Жанчыне надаваліся ролі жонкі, маці, гаспадыні, выхавацелькі, мецэнаткі[10].

Другая частка кнігі „Жанчына ў панегірычнай літаратуры” непасрэдна прысвечана разгляду ўяўленняў пра жанчыну ў панегірычнай літаратуры (53-83). Першы яе пара­граф „Ідэал цнатлівасці” паказвае жанчыну як ідэал мараль­ных якасцяў. Даследчыца адзначае, што ў літаратуры была створана ідэальная мадэль ўяўлення пра жанчыну, яе характар. На падставе розных панегірычных твораў робяцца высновы, што цнатлівасць жанчыны займала важнае месца ў агульнай характарыстыцы вобраза. Маральныя каштоўнасці лічыліся галоўнай аздобай жанчыны. ІПляхцянак параўноўвалі з гераінямі з Бібліі. Шмат увагі аддавалася рэлігійнасці жанчын.

Аднак у крыніцах паказаны толькі агульныя рысы, за якімі не відаць спецыфікі маральных якасцяў жанчын у залежнасці ад ix веравызнання. Таксама не праілюстравана тэндэнцыя развіцця гэтых ідэалаў ад сярэдзіны XVI ст. i да сярэдзіны XVII ст. На ix у той час паўплывалі культурныя i рэлігійныя плыні (рэнесанс, рэфармацыя, контррэфармацыя, барока), заканадаўства, эканамічны лад. Калі ў другой палове XVI ст. вобразы i ідэалы былі яшчэ ў працэсе фармавання, то ў першай палове XVII ст. яны ўжо не змяняліся.

У другім параграфе „Адносіны паміж мужчынам i жанчынай: партнёрства i падпарадкаванне” на падставе панегірычнай літаратуры разглядаюцца ўзаемадачыненні паміж мужам i жонкай (83-115). Спачатку разглядаецца сям’я, дзе мужчина i жанчына мелі непасрэдныя дачыненні паміж са­бой. Спрабуючы паказаць шляхецкую сям’ю ў ВКЛ, Ё. Сарцэвічэне звяртаецца да прац замежных даследчыкаў А. Выробіша, Е. Ўрубель, Л. Сгоўна (87-90). Паводле ix адзначаецца, што сям’я выконвала эканамічную, палітычную i рэпрадукцыйную функцыі, захоўвала традыцыі. На падста­ве манаграфіі Л. Сгоўна сцвярджаецца, што ў ВКЛ, як i ва ўсёй Еўропе, была патрыярхальная нуклеарная сям’я.

Па-першае, уключаць паняцце сям’і ў дадзены раздзел працы было немэтазгодным, бо гэта зусім іншы ас­пект даследавання. Прапанаваны матэрыял не паказвае разгорнута адносіны паміж мужчынам i жанчынай у сямейнай сферы. Па-другое, у тэарэтычным плане інстытут сям’і, яго функцыі i значэнне ў грамадстве пададзены недастаткова шырока. На сёння еўрапейская гістарыяграфія, апрача працы Л. Сгоўна, мае цэлы шэраг даследаванняў па гісторыі сям’і, якія грунтоўна аналізуюць яе функцыі, шлюбныя стратэгіі, сваяцтва, унутрысямейныя адносіны, тыпы сем’яў i іншае[11]. Па-трэцяе, атаесамленне сям’і Вялікага Княства Літоўскага з сям’ёй Польпгчы, a тым болынЕўропы, не мае пад сабой навуковых падставаў. У функцыянаванні інстытута сям’і можна знайсці пэўныя агульныя рысы, але пры гэтым у кожным грамадстве структура сям’і магла быць асаблівай, адрозніваліся таксама традыцыі, звычаі, заканадаўства, эканамічны лад, культурна-рэлігійная сітуацыя[12]. Таму разважанне пра шляхецкую сям’ю ў ВКЛ на падставе ўзораў замежнай сям’і не адпавядае навуковаму падыходу. Панегірычная літаратура звярталася да тэмы сям’і, але змешчанай у ёй інфармацыі недастаткова, каб уявіць механізм функцыянавання сям’і ў ВКЛ. Яна паказвае толькі некаторыя аспекты з жыцця сям’i.

Адносіны паміж мужам i жонкай паказаны праз казанні на вяселле i на смерць. Адзначаецца, што пры заключэнні шлюбу ўлічваліся маёмасныя, палітычныя, рэлігійныя і іншыя інтарэсы. Звяртаецца ўвага на тое, што шлюб быў абавязковы для кожнага хрысціяніна. Паняцце кахання ў шлюбе адрознівалася ад сённяшняга. У першую чаргу гэта партнёрскія адносіны, заснаваныя на ўзаемапавазе. Парт­нёрства мела наступны сэнс: муж лічыўся галоўным у доме i займаўся справамі сям’і ў знешняй сферы, a жонка падтрымлівала ўнутраны лад жыцця сям’і. Ідэальная жонка павінна кахаць мужа, падтрымліваць яго, разам рабіць фундацыі i іншыя справы. У пацверджанне гэтай думкі прыводзяцца цытаты з розных казанняў. Напрыклад, згадваецца выпадак фундацыйнай падтрымкі Гальшанскага касцёла наваградскім ваяводам Тамашом Сапегам (1598-1646) i яго жонкай Зузанай Храптавічоўнай (97)[13]. Але ў тым самым панегірыку аўтар напісаў, што муж i жонка паміж сабой не ладзілі, i „ледзве да злога не дайшло”. Гэта было звязана з тым, што муж меў вялікія пазыкі i прымушаў жонку падпісваць пазыковыя запісы[14]. Адсутнасць ідэнтыфікацыі панегірыкаў з біяграфічнымі звесткамі не дазваляе даць адпаведнай характарыстыкі адносінам паміж мужам i жонкай i дакладна зразумець сэнс казання. Большая частка тэксту ўтрымлівае цытаты з розных казанняў, дзе жанчына характарызуецца як добрая жонка, якая аздабляе дом мужа сваімі маральнымі якасцямі, гаспадарлівасцю, доглядам за дзецьмі: напрыклад, Тэкля Валавічоўна, Зоф’я Радзівілаўна, Альжбэта Тызенгаўзаўна i інш.

Трэці параграф „Мацярынства: выхаванне вашых дзяцей рознае” прысвечаны жанчыне-маці (115-147). Важнае значэнне для працягу шляхецкага роду мела нараджэнне i выхаванне дзяцей. Многія аўтары аддавалі ўвагу гэтай тэме. У якасці прыкладаў прыводзяцца вершы Д. Набароўскага, цытуюцца творы з кнігі Л. Сленковай[15], вытрымкі з казанняў А. Алізаровіча, Ю. Сурвілы i інш. Працяг роду, выхаванне годных нашчадкаў мелі важнае значэнне для шляхты, таму ў казаннях пра гэга вельмі шмат пісалася. Даследчыца слушна адзначае, што гісторыя дзяцінства ў ВКЛ — маладаследаваная тэма (123), звяртае ўвагу на тое, што выхаванне сыноў і дочак рознілася (140). Жанчына павінна была выхаваць у сваіх дзецях найлепшыя маральныя якасці, спрыяць ix добрай адукацыі, сацыялізаваць да жыцця ў грамадстве.

Пра ўяўленне жанчыны як гаспадыні распавядае чацвёрты параграф „Мудрая гаспадыня i маральны аўтарытэт у доме” (147-156). На падставе твораў Б. Прылуцкага, Ц. Базыліка i іншых робяцца высновы, што шляхцянка павінна была даглядаць гаспадарку, клапаціцца пра ўсіх сямейнікаў, добра ставіцца да слуг, быць прыкладам маральнасці.

У пятым параграфе „Жанчына i царква: формы выказвання адданасці” разглядаецца ўдзел жанчыны ў рэлігійным жыцці. Даследчыца сцвярджае, што рэлігія была сферай інтэлектуальнай свабоды жанчыны. Толькі тут яна магла праявіць сацыяльную актыўнасць. У залежнасці ад фінансавых магчымасцяў яна магла займацца фундацыямі i падтрымкай ралігійных устаноў. Сапраўды панегірыкі, як правіла, паказваюць толькі гэтую сферу актыўнасці i акцэнтуюць увагу на ралігійнасці. Але ў жыцці гэта была не адзіная сфера рэалізацыі жанчыны. Шляхцянка была фінансава незалежнай i сама кіравала гаспадаркай, што рабіла яе актыўнай удзельніцай эканамічнага жыцця. Яна заклю­чала дамовы, пазычала грошы, купляла маёмасць[16]. Дакументы паказваюць добрае веданне шляхцянкамі рынкавых адносінаў i ўменне весці гаспадарку, шырокія паўнамоцтвы пры кіраванні маёнткам. Эканамічная актыўнасць шляхцянак нічым не абмяжоўвалася. Яны выступалі ў эканамічных аперацыях нароўні з мужчынамі. Часам жанчыны вялі свае маёмасныя справы больш паспяхова, чым мужчыны[17].

Шляхцянкі былі не менш актыўныя i ў юрыдычнай сфе­ры. Жанчыны выдавалі прывілеі, падавалі скаргі, судзіліся, актыкавалі свае дакументы ў кнігах трыбунальскіх, гродскіх i земскіх судоў[18]. Яны звярталася ў суд не толькі ў выпадку крымінальных спраў, але i пры вырашэнні спрэчных маёмасных пытанняў. Шляхцянкі падавалі скаргі ці самастойна, ці з бацькам, мужам, сынам, ці наймалі ўпаўнаважанага. Паўнапраўнай юрыдычынай асобай жанчына станавілася пасля шлюбу.

Паводле аўтараў казанняў на смерць, жанчына выступа­ла ў ролі патронкі жабракоў, манахаў, святароў. Яна павінна была ўяўляць сабою ўзор духоўнасці. Актыўнасць у рэлігійнай сферы выяўлялася ў фундацыі касцёлаў, цэркваў, кляштараў, шпіталяў, друку кніжак.

Пры характарыстыцы дабрачыннасці жанчын асноўная ўвага аддаецца творчасці пратэстанцкіх i каталіцкіх аўтараў (165-173). Аналізуючы тэндэнцыі ў пратэстантызме, Ё. Сарцэвічэне цалкам прытрымліваецца падыходаў польскай даследчыцы М. Багуцкай. Пры аналізе абмінаюцца праваслаўе i уніяцтва. На падставе каталіцкіх i пратэстанцкіх панегірыкаў робяцца высновы, што быў створаны універсальны ідэал жанчыны, прыняты названымі рэлігійнымі кірункамі. Гэта даволі спрэчная тэза. Зразумела, што калі аўтары жылі i працавалі ў адзін перыяд, то i ix творы мелі агульныя рысы, бо вучыліся яны па тых самых падручніках. Аднак пратэстанты i каталікі праяўленне рэлігійнасці ў шляхецкім асяроддзі бачылі неаднолькава. Акрамя гэта-га яны выкарыстоўвалі панегірыкі як ідэалагічную зброю адзін супраць аднаго[19]. Рэлігійная актыўнасць шляхцянак пададзена шырэй: у праваслаўным, каталіцкім i пратэстанцкім асяродках, без уніяцкага. Прыводзяцца цытаты, у якіх ёсць інфармацыя пра фундацыі рэлігійных установаў, ялмужніны i інш.

Апошні параграф „У Тваіх руках, Божа…” распавядае пра жанчын напярэдадні смерці (188-206). Казанні на смерць прысвечаны менавіта гэтай падзеі ў жыцці чалавека, таму аўтары не маглі абысці сваёй увагай годную смерць, якая адпавядала б шляхецкаму стану. Сапраўды, гэта выдатная крыніца па гісторыі ўяўленняў пра смерць. У ей даецца апісанне падрыхтоўкі да смерці, правільнага да яе стаўлення. Ё. Сарцэвічэне слушна адзначае, што хрысціянская смерць патрабавала пакорлівага, спакойнага прыняцця смерці з падзякай Богу, што i рабілі шляхцянкі. Паводде казанняў, яны паміралі годна i спакойна, развітваючыся ca сваім асяродкам, аддаючы маральныя запаветы дзецям. Так паводзілі сябе перад смерцю Ядвіга Вайнянка, Зоф’я Зяновічаўна, Тэкля Валовічаўна, Альжбета Шыдлавецкая i інш.

У трэцяй, апошняй, частцы кнігі „Замест заканчэння” (207-214) сцвярджаецца, што на падставе панегірычнай літаратуры можна рэканстуяваць жаночыя ідэалы, якія існавалі ў грамадстве. Хутчэй можна сказаць пра ідэалы ў літаратуры, прычым не ва ўсёй, a толькі ў казаннях на смерць i на вяселле, бо яшчэ былі вершы, сатыра i іншыя творы, якія паказвалі розныя ўяўленні пра жанчын. Сумнеў выклікае сцверджанне, што гэтыя ідэалы мелі не практычнае значэнне, а маральна-этычнае, бо гэта не падмацавана даследаваннямі прыватна-прававых дакументаў, якія ўтрымліваюць звесткі па гэтай тэме[20], сістэмы выхавання ў ВКЛ, біяграфічных звестак шляхцянак[21]. На думку аўтаркі, ідэалы выконвалі дзве функцыі: канструяванне i прэзентацыя сацыяльных роляў жанчыны, азнаямленне ix з тым, што чакае ад ix грамадства, i навучанне ix адпаведна сябе паводзіць. Вылучэнне гэтых функцый супярэчыць папярэдняй выснове, што ідэалы не мелі практычнага значэння. У высновах робіцца абагульненне па ўсіх сацыяльных ролях, якія выконвала жанчына: маці, жонка i інш. Пасля яны яіігчэ называюцца як сацыяльна-гендэрныя ролі, што ўносіць блытаніну як у паняцці, так i ў ix разумение.

Паходжанне жаночых ідэалаў звязваецца з еўрапейскай традыцыяй у хрысціянскай культуры, якая засвоіла антычную спадчыну. Гэта даволі спрошчанае разумение працэсу фармавання жаночых ідэалаў. Канечне, нельга адкідваць уплыў Еўропы, біблейскія творы i антычных аўтараў, аднак усё гэта фармавалася на мясцовай глебе. Спалучэнне розных тэндэнцый прывяло да з’яўлення такой мадэлі шляхцянкі, якая дазваляла ёй займаць высокі статус у гра мадстве, чаго не мелі жанчыны падобнага стану ў іншых краінах, у тым ліку i еўрапейскіх.

Кніга перагружана вялікай колькасцю цытат з крыніц, прыводзяцца таксама вялікія цытаты з навуковай літаратуры, што часам займаюць палову старонкі. У некаторых выпадках тэкст скадаецца з набораў вытрымак з іншых манаграфій, звязаных паміж сабою некалькімі ска­зам! аўтаркі.

Падсумоўваючы агляд, трэба падкрэсліць, пгго дзякуючы i публікацыі 6 казанняў на смерць, i трапнай характарыстыцы пэўных тэндэнцый у панегірычнай літаратуры гэтая кніга вартасная, аднак яна пакідае ўражанне няскончанага даследавання, дзе толькі адзначаны нейкія кірункі, але не дадзена ім навуковае абгрунтаванне. Кніга мае шэраг недахопаў, утрымлівае некаторыя памылковыя высновы не толькі па дробных пытаннях, але i па асноўных. Яна носіць апісальніцкі, а не аналітычны характер. Вылучаныя сацыяльныя ролі шляхцянак не змаглі дакладна прадставіць ix сэнсавае значэнне, а таксама гендэрна-ролевыя функцыі жанчыны ў грамадстве. Не адрозніваецца пры аналізе казанняў статус жанчыны ў залежнасці ад узросту: дзяўчынка, дзяўчына, жанчына, жанчына ва ўзросце, а таксама яе стан: паненскі, замужні, удовы. Хоць у панегірыках стан жанчыны заўсёды падкрэсліваецца, бо грамадства патрабавала ад жанчыны паводзінаў у залежнасці ад ролі i ста­тусу. У кнізе адзначаюцца культурна-ралігійныя плыні ў ВКЛ (рэфармацыя, рэнесанс, барока i інш.), але якім чынам яны ўплывалі на жаночыя ідэалы i як гэта адлюстравалася ў тэкстах казанняў — не прасочваецца. Па болынай частцы аналізуецца пратэстанцкая i каталіцкая літаратура.

У цэлым, паўтаруся, праца ўспрымаецца неадназначна, бо шэраг высноваў не падмацаваны адпаведнымі крыніцамі i можа быць аднесены да дапушчэнняў, а не сцверджанняў.

Горадня

Наталля Сліж


[1] Kraushar A. Lament Hrehorego Ościka // Roczniki Towarystwa przyjaciół nauk Poznańskiego. T. XVIII. Z. I. Poznań, 1891. S. 389-395; Kosman M. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej połowy XVII wieku // Odrodzienie i Reformacja w Polsce. T. XVII. 1972. S. 87-112; Mroszek K. Epitolanium staropolski. Między tradycja literacka, a obrzędem weselnym. Wrosław; Warszawa; Grańsk, Łódź, 1989; Ślękowa L. Muza domowa. Okolicznoścłowa poezja rodzinna czasów renesansu i baroku. Wrosław, 1991; Platt D. Kazania pogrzebowe z przełomu XVI i XVII wieku. Z dziejów prozy staropolskiej. Wrosław; Warszawa; Kraków, 1992.
[2] Wyrobisz A. Staropolskie wzorce rodziny i kobiety — żony i matki // Przegląd Historyczny. 1992. T. LXXXIII. № 3. S. 407-408; Bogucka M. Białogłowa w dawnej Polsce. Kobieta w społeczeństwie polskim XVI-XVIII wieku na tle porównawczym. Warszawa, 1998; Aleksandrowicz-Szmułikowska M. Radziwiłłówny w świetle swoich testamentów. Warszawa, 1995; Dziechcińska H. Kobieta w życiu i literaturze XVI i XVII wieku. Warszawa, 2001; Слиж H. Шляхтянки в религиозном просвещении в XVI-XVII вв. // Женщина. Образование. Демократия. Материалы 2-ой международной междисциплинарной научно-практической конфе­ренции (3-4 декабря 1999 г.). Минск, 2000. С. 173-176; Яна ж. Статус жанчыны-шляхцянкі ў ВКЛ (XVI-XVIII стст.) // БГЧ. 1996. № 4. С. 57-66; Яна ж. Жанчына ў шляхецкай сям’і ў XVI-XVII стагоддзях // Жен­щины в истории: возможность быть увиденными: Сб. науч. ст. / Под ред. И. P Чикаловой. Минск, 2001. С. 270-277; Валиконите И. М. Со­циально-экономическое и правовое положение женщин в Великом Княжестве Литовском (конец XV — первая половина XVI в.) и его от­ражение в первом литовском Статуте. Вильнюс, 1978; Бібліятэка Вільнюскага Універсітэта. Аддзел рукапісаў. Ф. 76. Спр. 2276 i інш.
[3] Lawski A. Pociecha duchowna. Kraków, 1614; Piekarski A. Kazanie na porzebie WP IMP Barbary Kiszczyney Radziwiłowny. Wilna, 1614;Rochowicz S. Kazanie przy exequaich świetey pamięci JW P Zofiey z Mielca Chotkiewiczowey Hrabini z Szydłowa na Bychowie WoiewodzineyWilenskiey, Hetmanowey WXL czynoiney. Wilna, 1619; Dambrowski S.Desideria christianorum albo pragniena duchowne chreściańskich ludzi.Nad zmarłym ciałem zacnie urodzoney y szlachetney paney JMP ElżbietyNonhartowny Namszewiczowey. Wilna, 1624; Withuński A. Dla wieczneypamiкci chorągiew pobożney miłości, na zniesienie żałobney chorągwiez śmierci Jasney Wielmożney JMP Helżbiety z Gosławic Wołłowiczowey,starościney generalney Żmudzskiey, Ciwonowey Gondinskiey, Szawelskiey,Kobrinskiey i in starościney. Lublin, 1636; Zaleski S. Mądra niewiasta dombudująca na pogrzebie JW JMP Połoniey Wołłowiczowny HregoreweyWoyniney kasztelanowey Brzeskiey. Wilna, 1636.
[4] Morsztyn Z. Muza Domowa. Wzdanie krytyczne spuścizny poetyckiej / орг. J. Dũrr-Durski. Warszawa, 1954; Naborowski D. Poezje wybrane / opraж. Г. Karaseг. Warszawa, 1980.
[5] Mroszek К. Epitolanium staropolski. Między tradycją, literacką a obrzędemweselnym. Wrosław; Warszawa; Grańsk, Łódź, 1989; Platt D. Kazaniapogrzrbowe z przełomu XVI i XVII wieku. Z dziejów prozy staropolskiej.Wrosław; Warszawa; Kraków, 1992 i інш.
[6] Напрыклад, украінская даследчыца Н. Сгарчанка ўжо даўно займаецца праблемай статусу жанчыны ў грамадстве па гістарычных матэрыялах Валыні. Гл.: Сгарченко Н. Шлюбна статегія вдів i кілька проблемнавоколо неі (шляхецка Волїнь кінца XVI ст.) // Кїівска старовїна.2000. № 6. С 58-74; 2001. № 1. С. 42-62; 2001. № 4. С. 20-42.
[7] Bazilik C. Krótkie opisanie sprawy przy śmerci pogrzebie oświenconej księżny Helżbiety z Szydłowca Radziwiłłowej wojewodziny wileсskiej. Brześć, 1562.
[8] Kosman M. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej połowy XVII wieku // Odrodzienie i Reformacja w Polsce. T. XVII. 1972. S. 92.
[9] Пушкарёва Н.Л. Тендерные исследования: рождения, становление,методы и перспективы в системе исторических наук // Женщина.Тендер. Культура. Москва, 1999. С. 15-33; Пушкарёва Н. Л. Имущест­венные права женщин в XVIII — начале XIX в. // Семья в ракурсесоциального знания: Сборник научных статей. Барнаул, 2001. С. 188—203 i інш.
[10] Сліж H. Гендэрная тэорыя ў гістарычным даследаванні // Вялікае княства Літоўскае: Метадалогія i метады даследавання / Пад рэд. С. Каўна. С.-Пецярбург, 2003. С 72-91.
[11] Fox B. J., Luxton M. Conceptualizing „Family” // Family Patterns, Gender Relation. Toronto, 1993. P. 21; Юссен Б. Родство искусственное или ес­тественное? Биологизм в культурно-исторических концепциях род­ства // Человек и его близкие на Западе и Востоке Европы (до нача­ла Нового времени). Москва, 2000. С. 84-104; Муравьёва М. Г. Исто­рия брака и семьи: западный опыт и отечественная историография // Семья в ракурсе социального знания. Сборник научных статей. Бар­наул, 2001. С. 9-10; Зидер R Социальная история в Западной и Цен­тральной Европе (конец XVIII – XX вв.). Москва, 1997; Goody J. The Development of the Family and Marriage in Europe. Cambridge, 1983; Sabean D. W. Social Background to Vetterleswirtschaft: Kinship in Neckarhausen // Rudolf Vierhaus et al. Frühe Moderne? Göttingen, 1992. P. 113-132; Handbook of Family Measurement Techniques. Instruments and Index. Vol. 3. London; New Delhi, 1994 i інш.
[12] Сліж Н. Тэрміналогія па гісторыі шляхецкай сям’і Вялікага княства Літоўскага ў 16-17 ст. // Гістарычны альманах. 2003. Т. 9. С. 49-63; Яна ж. Шляхецкая сям’я ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё. Аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук. Мінск, 2002.
[13] Laurinowicz M. Dom mądrości na pogrzebie JWP Tomasza Sapiehy woiewody Nowogródzkiego w Olszanach. Vilna, 1646.
[14] Archiwum Główny Aktów Dawnych. Archiwum Radziwiłłów X, sign. 223.К. 1-23, 33. sign.225. К. 1-3, 18-20, 64, 68.
[15] Ślękowa L. Muza domowa. Okolicznoścłowa poezja rodzinna czasówrenesansu i baroku. Wrosław, 1991.
[16] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску. Ф. 1324, воп.1,спр. 12, арк. 52, 73-73 адв.; НГАБ у Гродна. Ф. 1663. Воп.1. Спр. 836,1229. Ф. 1664, воп.1, спр. 330, 341, 352, 375, 390 i інш.
[17] Акты издаваемые Виленскою археографическою комиссиею (далей —АВАК). Т. 36. Вильна, 1912. С. 15-16; Jankowski Cz. Powiat Oszmiański.Materiały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. I. Peterburg, 1896. S. 157.
[18] ABAK. T. 3. Вильна, 1870. СИЗ, 130-131, 277-293; Т. 8. Вильна, 1875.С. 513-514; Описание рукописного отдела Виленской публичной биб­лиотеки. Вып.4. Вильна, 1903. С. 5-6; Археографический сборник до­кументов относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 8. Виль­на, 1870. С. 297.
[19] Kosman M. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej połowy XVII wieku. S. 93-105.
[20] Сліж Н. Крыніцы па гісторыі шляхецкай сям’і XV1-XVII стст. // Ге­рольд Utherland. 2001. № 2. С. 66-72.
[21] Аўтарка не спасылаецца на Польскі біяграфічны слоўнік (Polski Słownik Biograficzny), які мае біяграфічныя нарысы па знакамітых шляхецкіх родах ВКЛ.

Наверх

Litwa w epoce Wazów. Praca zbiorowa pod red. W. Kriegseisena i A. Rachuby (Марцэлі Косман)

Снежня 9, 2006 |

Litwa w epoce Wazów. Praca zbiorowa pod red. WOJCIECHA KRIEGSEISENA i ANDRZEJA RACHUBY. Warszawa: Wydawnictwo Neriton -Instytut Historii PAN, 2006. – 440 s.

Рэдка здараецца, каб памятныя кнігі былі ледзь не цалкам монатэматычнымі, дзякуючы чаму маглі мець такі дакладны загаловак, як гэтая, прысвечаная 70-годдзю Генрыка Віснэра. Бо нават хуткі позірк на даробак юбіляра (9-29) сведчыць: вандруючы мала не сорак гадоў па розных закут­ках гісторыі, ён ад самога пачатку засяродзіўся на Вялікім Княстве Літоўскім часоў Жыгімонта III i яго абодвух наступнікаў. Змяшчаючы свае навуковыя (разам з гэтак зва­ным! папулярнымі) тэксты на старонках найбольш аўтарытэтных польскіх часопісаў (пачэснае месца сярод такіх перыёдыкаў, як Czasopismo Prawno-Historyczne, Przegląd Historyczny, Kwartalnik Historyczny, Nowe Książki i Mówią Wieki, 3 1969 г. займаюць Zapiski Historyczne), Віснэр з ча­сам зрабіўся сталым госцем яшчэ i літоўскамоўных выданняў у Вільні. Больш за тое, адна з яго кніжак выйшла адначасова ў абедзвюх сталіцах у дакладным перакладзе — пры тым, што датычыла такой неадназначнай у ацэнцы над Віслай i над Вяллёй постаці, як Януш Радзівіл (для адных ён здраднік, для іншых — нацыянальны герой). Гэты факт выразна сведчыць, што адыход ад аднабаковых, скрайніх ацэнак стаў магчымы шмат у чым дзякуючы аўтару „Рэчы Паспалітай Вазаў” (Rzeczypospolita Wazów, часткі I i II/

Папярэдняе ўдакладненне „ледзь не цалкам…” пацвярджаецца тым, што з 27 тэкстаў хіба адзін (пра Яна Ахацыя Кміту) сягае за межы гістарычнай Літвы. Яшчэ адзін артыкул адкідвае нас на два стагоддзі, застаючыся, тым не менш, у Вялікім Княстве („Замах Вітаўта ў 1389 годзе”). Варта падкрэсліць, што ажио 11 аўтараў прадстаўляюць замежжа: найбольш з Вільні (7), таксама з Мінска (2), Масквы i Бэрклі. Астатнія ўтвараюць выбраны калектыў суайчыннікаў — але ж наколькі шматлікі ў параўнанні з часамі, калі Віснэр пачынаў свае даследаванні! Усіх яднае вернасць тэматыцы знака Пагоні i эпосе нашчадкаў Ягайлавай дынастыі. Экзатычнай тэмай вылучаецца нарыс, прысвечаны спробе наладзіць польска-мараканскія стасункі ў часы панавання Ўладзіслава IV (аўтар — Анджэй Дзюбіньскі, знаўца тагачаснай гісторыі гэтага няспраўджанага партнё­ра Рэчы Паспалітай).

Запрошаныя да ўдзелу аўтары ўздымаюць перадусім тэмы дзяржаўнага ладу (парламентаризму, судаводства), войска, веравызнанняў i культуры. Мяжуе з эканомікай даследаванне пра месца падымнага ў прыбытках літоўскага земскага скарбу пры апошнім Вазу на польскім троне (Антанас Тыла). Унёскам у сфрагістыку ёсць развагі Эдмундаса Рымшы пра літоўскія пячаткі Жыгімонта III. Даследніца мовы Літоўскіх Сгатутаў М. Т. Лізісова параўноўвае выбраныя паняцці ў Кароне i Вялікім Княстве. Некалькі аўтараў уздымаюць біяграфічныя тэмы. Багуслаў Дыбась, паслядоўны даследнік земляў Інфлянтаў, аналізуе гістарычную ролю славутых Біронаў i Кетлераў, а таксама спраўджвае погляды на кар’еру меней вядомых Майдэлаў (Maydellów) з Пілтынскага павету, абвяргаючы меркаванне пра ix дынастычныя памкненні.

Ян Серэдыка, у працяг колішніх даследаванняў складаных лёсаў удзельнікаў шлюбнага трохкутніка „князёўна — бедны шляхціч — вялікі маршалак літоўскі” (сціпласць i нежаданне аўтара ўдзельнічаць у палітычных інтрыгах не дазволілі яму апублікаваць захапляльную, з крымінальнымі матывамі, кнігу ў 1990 г., калі цёзка Сганіслава Тыміньскага дамагаўся польскага прэзідэнцтва), звяртаецца да мілітарыяў Крыштафа Манівіда Дарагастайскага. Трэба адзначыць, аўтар „Гіпікі” зазнае ў цяперашняй Беларусі рэнесанс папулярнасці. Яго даследнікі трапляюць на захапляльную для навукоўца тэрыторыю веравызнанняў i лёсаў пратэстанцкіх лідэраў. Вядучая даследніца кальвінізму Інге Лукшайтэ пашырае веды пра гетмана Януша Радзівіла (героя манаграфіі юбіляра), аналізуючы змест яго прыватнага кнігазбору. Некаторыя звесткі з гісторыі пратэстантызму будуць карысныя для новых даследнікаў гісторыі веравызнанняўВялікага Княства (сярод іншага — пра прымусовы ўдзел у касцельным жыцці ва ўмовах, здавалася б, неаспрэчвальнай свабоды).

Тэматыка парламентарызму ўзбагацілася двума тэкстамі, храналагічна звязанымі з увядзеннем у жыццё польска-літоўскай уніі перад сконам Жыгімонта Аўгуста, дзядзькі першага Вазы на вавельскім троне. Андрэй Радаман на матэрыяле ўхвалы наваградскага сойміка 1568 г. разглядае фінансаванне літоўскіх паслоў на вальны сойм (у дадатку змешчаны ліст Жыгімонта Аўгуста, датаваны пачаткам наступнага года — да ваяводы Паўла i маршалка Мікалая Сапегаў, наконт падаткаў на дыеты паслоў, выпраўляных у Люблін). Пра праект прызначэння паслоў соймікамі ВКЛ перад варшаўскім соймам 1572 г., скліканым яшчэ пры жыцці апошняга Ягелона, піша Генрык Люлевіч. Нагодай для артыкула стала знойдзеная ў AGAD цыдула пад назвай „Спіс паслоў на сойм” (напісана па-польску, змешчана ў дадатку), а таксама актуальная патрэба прааналізаваць вядомыя па ранейшых выданнях рэляцыі сенатараў Троцкага ваяводства i інструкцыі паслам з Гарадзенскага павету. Дасведчаны даследнік тых часоў завяршае свае развагі поглядам з адлегласці (але добра вывераным па крыніцах) на аліту „палітычнай нацыі” Вялікага Княства, асабліва на маладых прадстаўнікоў старых родаў — будучых сенатараў, памесных i павятовых саноўнікаў. Гэта было першае кола кандыдатаў у парламент, другое складала багатая шляхта, трэцяе — магнацкая кліентура. Даследаванне Люлевіча — значны ўнёсак у вывучэнне палітычнай культуры другой паловы XVI ст.

Асобным корпусам паўстаюць тэксты, прысвечаныя Вільні часоў Вазаў i маскоўскага наезду 1655 г. Храналагічна яго апярэджваюць тэксты пра шчаслівыя для горада часы (калі з канца XIV ст. туды не ступала нага непрыяцеля): „Выцясненне праваслаўных мяшчан з віленскай гарадской рады ў 1621 г.” Томаша Кэмпы (Wyrugowanie prawosławnych mieszczan z rady miejskiej Wilna w 1621 roku) i „Вільня ў часы першых Вазаў” Зігмантаса Кяўпы (Wilno w czasach pierwszych Wazów). Першая тэма здаўна цікавіць шматлікіх гісторыкаў; увагі не пазбаўлены i эканамічны аспект суперніцтва двух хрысціянскіх вызнанняў — хоць ён не адзіны, з улікам падзелу русінаў на уніятаў i дызунітаў (першыя ўспрымалі другіх як „сваіх” адступнікаў, падобна як каталікі — пратэстантаў). У час напісання гэтых словаў у навуковы ўжытак уваходзіць перавыданне (а насамрэч — першае выданне, паколькі ўвосень 1939 г. была ўратавана мізэрная частка карэктуры) апрацаваных Генрыкам i Марыяй Лаўмяньскімі „Актаў віленскіх цэхаў”. Невялікую манаграфію ўяўляе з сябе тэкст 3. Кяўпы, асабліва каштоўны для зацікаўленых тапаграфіяй i забудовай сталіцы Вялікага Княства пасля вялікага пажару ў 1610 г., калі яна паспяхова выконвала сталічныя функцыі.

У штудыях пра штодзённае жыццё „горада Гедыміна” ў гады маскоўскай акупацыі (1655-1661) Эльмантас Мэйлус на грунтоўнай базе крыніц разглядае, аспрэчваючы не адзін міф, агульнапрынятыя стагоддзямі меркаванні. Падобнага ж кшталту развагі Анджэя Б. Закшэўскага, пашыраныя на ўсё Вялікае Княства пад акупацыяй войскаў Аляксея Міхайлавіча. Аўтар спыняецца на стаўленні шляхты да новай улады i сканчае заўсёды актуальнай высновай: „…шмат каму вернасць законнаму манарху гарантавала, насамрэч, павагу братоў, але ў няволі падрывала здароўе i толькі раз-по-раз давала матэрыяльную ўзнагароду. Тыя ж, хто па-майстэрску ўгадваў момант для здрады, а пасля — пакаяння, мелі шанцы на больш выгаднае сальда: захаваныя маёнткі і лепшае самаадчуванне. Калі не ўлічваць часовай плямы на гонары. У чарговы раз спраўдзіўся прынцып wielcy złodzieje maіe wiesza— вялікіх злачынцаў менш караюць. А вядомы працай пра згаданую вайну мінскі гісторык Г. Сагановіч змяшчае на старонках кнігі паведамленне пра Паўночную Беларусь у апісанні Паўля Одэрборна 1581 г.

Litwa w epoce Wazów” — выдатны падарунак не толькі юбіляру, але i сённяшнім нашчадкам гістарычнай Літвы, або Вялікага Княства.

Познань

Марцэлі Косман

Анішчанка, Яўген. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. (Цімох Акудовіч)

Снежня 8, 2006 |


АНІШЧАНКА, ЯЎГЕН. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск: Хурсік, 2003. — 469 с.

Гісторыя Беларусі другой паловы XVIII ст. малараспрацаваная ў айчыннай гістарыяграфіі. Даследчыкі закранаюць звычайна толькі некаторыя аспекты гісторыі гэтага перыяду, i нават палітычнаму жыццю краіны XVIII ст. беларускія гісторыкі аддавалі мала ўвагі. Манаграфія Яўгена Анішчанкі, як i папярэднія працы даследчыка, хутчэй, вынятак з правілаў. Яго „Інкарпарацыя” i да сёння застаецца ў Беларусі адзінай грунтоўнай працай, прысвечанай тром падзелам Рэчы Паспалітай.

Галоўную мэту свайго даследавання Я. Анішчанка бачыць у вызначэнні статуса i значэння ВКЛ у падзеях другой па­ловы XVIII ст. Даследчык называе шэраг пытанняў, што не былі разгледжаныя ў спецыяльнай літаратуры да гэтага. Найперш, гэта пазіцыя шляхты ВКЛ да ўсіх падзеяў i яе ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове XVIII ст. Даследаванне пабудавана на аснове польскіх манаграфій, дакументаў з беларускіх архіваў (найперш інструкцый соймікаў) i на фондах расійскіх архіваў 3 гэтага вынікаюць i асаблівасці працы: шмат увагі аддаецца дзеянням расійскай адміністрацыі на занятых тэрыторыях. Магчыма, што менавіта апора на расійскія архіўныя дакументы надала працы такі крытычны i песімістычны погляд на ўсе апісаныя падзеі. Таксама ўпершыню ў такім аб’ёме разглядаюцца матэрыялы павятовых соймікаў на землях ВКЛ.

Праца падзелена на тры часткі, кожная з якіх прысвечана аднаму з падзелаў — перадумовам, падрыхтоўцы i са­мой падзеі на тэрыторыі ВКЛ.

У першым раздзеле „Першы падзел — у вупражы раўнавагі” (38-225) аўтар падрабязна апісвае падзеі на тэрыторыі ВКЛ, звязаныя з барацьбой за каралеўскі трон, палітыку Панятоўскага, Барскую канфедэрацыю i першы падзел Рэчы Паспалітай. Асаблівая ўвага аддаецца разгляду інструкцый соймікаў ВКЛ, аналіз якіх дазваляе Я.Анішчанку гаварыць пра моцны кансерватызм літоўскай шляхты. Ён заўважае, што, патрабуючы павелічэння войска i naляпшэння баяздольнасці краіны, шляхта не згаджалася з любымі зменамі ў тагачасным ладзе, a таксама з павелічэннем падаткаў, што рабіла ўсялякія спробы рэформаў бессэнсоўнымі.

Падрабязна разглядае аўтар i знаходжанне расійскай арміі на тэрыторыі ВКЛ да 1775 г. Пры гэтым звяртаецца ўвага на акалічнасці, якія раней былі маладаследаваныя ў нашай гістарыяграфіі. Напрыклад, гандаль магнатаў маскоўскімі сялянамі-ўцекачамі ці „выцягванне” магнатэрыяй грошай з расійскага ўрада за прастой на ix тэрыторыі маскоўскіх войскаў. У выніку аўтар падводзіць да таго, што нягледзячы на гнеўную рыторыку, буйная шляхта актыўна выкарыстоўвала расійскі фактар для свайго ўзбагачэння.

Праз усё даследаванне аўтар праводзіць думку, што ў заняпадзе краіны перш за ўсё вінаватая сама шляхта. Да прыкладу, 22 кастрычніка 1766 г. вальны сойм адхіліў праект караля па павелічэнні падаткаў на войска i самараспусціў канфедэрацыю. Да таго ж, сойм забараніў любыя замахі на „ліберум вета” i нават занёс гэта ў канстытуцыю ў якасці кардынальнага права. Пры гэтым аўтар сцвярджае, што ціску на паслоў амаль не было (аўтар чамусьці не піша, што некалькі арыштавалі і вывезлі ў Расію). Анішчанка піша: „Вось так, без дапамогі замежных штыкоў, па адным славесным шантажы вольнаабраныя паслы юрыдычна замацавалі бясілле i бяззбройнасць краіны, чым яшчэ больш развязалі рукі замежнаму дыктату…”(135). Болыы за тое: „Парыў да кансервацыі старасвеччыны i ўпадабанага ладу аднолькава аб’яднаў рэтраградаў Расіі i магнацкія роды ВКЛ” (135).

Яўген Анішчанка вельмі крытычна падыходзіць да разгляду дзеянняў Барскай канфедэрацыі на тэрыторыі ВКЛ. У кнізе апісваюцца ўсе падзеі ад заснавання канфедэрацыі ў Бары да яе разгрому ў 1772 г. Аднак i тут даследчык далёкі ад ідэалізацыі патрыятычнага руху: „Барскі рух толькі ло­зунгам! меў рэлігійнае i антырускае значэнне” (175). Урэшце, як сцвярджае аўтар, канфедэрацыя пераўтварылася ў чарговы перадзел спадчыны Радзівілаў. Ужо ў 1768 г. пачалося ўзаемарабаўніцтва, самасуд, а сама канфедэрацыя выкарыстоўвалася для дасягнення асабістых палітычных мэтаў. Усё гэта дазволіла Расіі (хоць i не без цяжкасцяў) паасобку ліквідаваць усе барскія аддзелы i войска ВКЛ. На падставе гэтага Я. Анішчанка прэзентуе Барскую канфедэрацыю не як партызанскі pyx, а як пік міжсабовых разборак паміж магнатамі.

Не менш эгаістычнымі былі паводзіны шляхты на перадсоймавых сойміках 1772 г., дзе да паловы пунктаў інструкцый датычыліся прыватных інтарэсаў, а не вырашэння дзяржаўных праблем. Пры тым, што шляхта ведала — на сойме будуць дзяліць краіну. Што да самога сойму 1773-1774 г., то аўтар адзначае некалькі вартых праектаў, такіх як стварэнне крымінальнага заканадаўства ці праца адукацыйнай камісіі, але сцвярджае, што ўсе яны былі правалены на самай пачатковай стадыі.

У другім раздзеле „Другі падзел — змаганне пяром” (226-332) даследчык разбірае соймікі i вальныя соймы канца 1770-х i 1780-х г., Вялікі Сойм 1788-1792 г., вайну 1792 г. i другі падзел Рэчы Паспалітай.

Аўтар кпіць з соймікаў 1777 г., на якіх шляхта крытыкавала рашэнні апошняга сойму, але паслухмяна збірала фу­раж для расійскіх магазінаў, каб нажывіцца з гэтага. Усе соймікі ВКЛ супраціўляліся новаму зводу законаў Замойскага i абаранялі Статут, што, на думку Я. Анішчанкі, сведчыць не пра патрыятызм, а хутчэй пра нежаданне шляхты губляць свае прывілеі i пасады (238).

Шмат увагі адлдецца падзеям Вялікага Сойму. Аўтар падае змястоўны аналіз соймікавых інструкцый, дзе яшчэ раз паказвае кансерватыўнасць шляхты i яе нежаданне выдаткоўваць грошы на ўтрыманне войска. Пішучы пра шматлікія рэформы Вялікага Сойму, аўтар адзначае поўную бяздарнасць ix выканання. Гэтак, каб утрымаць войска, быў уведзены падатак пад назвай „ахвяра дзесятага гроша” (10%), які не мусілі плаціць толькі духавенства i шляхта без сялян. Але ў выніку, як піша Анішчанка, увесь цяжар падаткаў уласнікі перакінулі на сялян, павялічыўшы паншчыну. Збор падаткаў стаў для мясцовай шляхты магчымасцю паквітацца з супернікамі. Больш за ўсё ў гэтай сітуацыі перапала сялянам i яны пачалі бунтаваць. Землеўласнікі вінавацілі ў гэтым сойм. У выніку з неабходных 40 млн. зло­тых шляхта ахвяравала 6 млн. (у ВКЛ — 1,5 з неабходных 3) (258). Падобная сітуацыя склалася i з рэкруцкім набо­рам, які загадалі праводзіць самой шляхце i тая спраўна пастаўляла ў войска „п’яніц і лайдакоў” (259).

Асабліва жорстка аўтар паставіўся да самага галоўнага дакумента сойму — Канстытуцыі 3 траўня. Пералічваючы вядомыя змяненні ва ўкладзе Рэчы Паспалітай, Я. Анішчанка піша: „Тым самым былі нізрынуты кардынальныя правы, аб якіх клапаціліся інструкцыі, i растаптана воля выбаршчыкаў, хаця на Сойме зрабілі гэта са шчырым спадзяваннем, што вось зараз элекцыя i канфедэрацыя не прычыняцца да шляхецкага расколу i не стануць инструментам замежнага ўмяшання” (268).

Аўтар піша, што законам ад 5 траўня сойм адмяніў усе даўнія канстытуцыі, у тым ліку i Статут 1588 г. А ліцвіны, хоць i абаранялі свой Статут, вышэишым законам при­нял! ўсё-такі Канстытуцыю. Такім чынам, упершыню за 200 гадоў шляхта ВКЛ адышла ад кансерватыўных пазіцый i пагадзілася на змены ў сваім заканадаўстве. Ліцвіны прызналі вышэйшым законам прагрэсіўную канстытуцыю, пагадзіўшыся на перанос Статута ў чыста крымінальную сферу. Але ў Анішчанкі гэта выглядае хутчэй трагедыяй: „Шумная кампанія эпігонства некрывавай, лагоднай рэвалюцыі хавала ілжывую ліслівасць i нянавісць. Адны гневаліся за стаптанне кардынальных правоў i агульнашляхецкай роўнасці, іншых палохала кінутае зерне сацыяльнай роўнасці i мода запісвацца ў мяшчанства… Трэціх страшыла перспектива прымусовага або заканадаўчага абмежавання сваіх прыгонніцкіх правоў… Былі i такія, хто жадаў радыкалізаваць змены на французскі ўзор” (271).

Што датычыцца другога падзелу, то ў даследаванні адзначаецца — увядзенне новай улады на тэрыторыі пачалося яшчэ задоўга да гарадзенската Сойму i паслы ведалі пра гэта. Шмат хто з шляхты падтрымаў новую ўладу ў спадзяванні новых пасадаў (313).

Закранаючы вайну 1792 г., у адрозненне ад іншых даследчыкаў, якія сцвярджаюць, што нягледзячы на недахопы войска ВКЛ выканала сваю задачу i не пусціла ўдвая мацнейшае расійскае войска ў тыл палякам[1], Я. Анішчанка піша толькі пра панічныя ўцёкі i поўную небаяздольнасць войска ВКЛ.

У трэцім раздзеле “Трэці падзел — фіяска з шанцам” (333-408) аўтар аналізуе ход ваенных дзеянняў пад час паўстання 1794 г., палітыку расійскага ўрада на захопленых тэрыторыях i трэці падзел. На падставе расійскіх архіваў падрабязна апісваецца збор, перамяшчэнні i сутычкі паўстанцаў з расійскай рэгулярнай арміяй. Прааналізаваўшы данясенні расійскіх афіцэраў, Я. Анішчанка падлічыў страты абодвух бакоў i змясціў ix у табліцу. Што праўда, застаецца пытанне — ці заслугоўваюць рапарты расійскіх генералаў поўнага даверу, бо ў выніку ўсіх падлікаў атрымалася вельмі страшная прапорцыя — 7,5 тыс. забітых паўстанцаў супраць 370 расійскіх жаўнераў. Пры гэтым вядома, што генералы маглі часам завысіць колькасць забітых ворагаў i занізіць свае страты.

Агулам апісанне паўстання ў кнізе пакідае дзіўнае ўражанне: амаль усе факты, прыведзеныя Я. Анішчанкам, паказваюць на небаяздольнасць паўстанцкіх атрадаў, адмоўнае стаўленне да паўстання сялян, няўзгодненасць i нават варажнечу ў кіраўніцтве паўстання. Пры гэтым цытаты расійскіх афіцэраў i саноўнікаў, прыведзеныя ў гэтым жа раздзеле, сведчаць пра адваротнае. 3 ліста намесніка Рэпіна: „Сия война не есть то, что были прежние конфедера­ции. Теперь общий бунт… Мы ходим как в муравейнике…” (392). Пасля прачытання раздзела застаецца незразумелым, якім чынам абсалютна небаяздольнае войска паўстанцаў магло досыць доўга супрацьстаяць рэгулярным войскам Расійскай імперыі. Пасля паўстання былі ўтвораныя дзве губерні, дзе расійскі ўрад „баяўся кіраваць аднымі штыкамі”(391) i пайшоў на саюз з мясцовымі грамадскімі вярхамі. Аднак гэты саюз аказаўся нетрывалы, бо літоўскі закон быў заменены намесніцтвам, што моцна абмежавала мясцовую шляхту.

У Я. Анішчанкі прасочваецца ідэя, што падзелы Рэчы Паспалітай завязваліся на аснове хаўруса Расіі i польскай знаці, якая ў спадзяванні стабільнасці падтрымала акупантаў.

Праца ў расійскіх архівах дазволіла аўтару падрабязна апісаць працэс падрыхтоўкі да ўсіх падзелаў з боку расійскага ўрада. Аўтар прыводзіць цікавыя факты аб тым, што першы праект падзелу Рэчы Паспалітай быў прапанаваны Кацярыне II яшчэ ў 1763 г., аднак яна яго адхіліла, бо лічыла, што выгодней мець па суседстве слабую, буфер­ную дзяржаву, чым непакорную правінцыю (54). Зрэшты, Я.Анішчанка падтрымлівае думку сучасных расійскіх гісторыкаў аб тым, што Кацярына лічыла так аж да самага канца, i толькі дзеянні Прусіі i Аўстрыі прымушалі яе да рашучых крокаў. Пры гэтым даследчык звяртае ўвагу на цікавую акалічнасць: у час падзелаў Пецярбург не распрацоўваў ніякіх гістарычна-палітычных дакументаў, якія апраўдвалі б захоп новых тэрыторый. Расійскі ўрад грунтаваўся толькі на сцвярджэнні сваёй міратворчай місіі i спагнанні кампенсацыі за панесеныя страты.

Адной з галоўных прычын падзелу краіны Я. Анішчанка называе „ідэалогію дасканаласці ўпадабанага ладу”: вера ў ідэальнасць дзяржаўнай сістэмы i зручнасць геапалітычна-га становішча замінала шляхце праводзіць змены ў заканадаўстве i дзяржаўным апараце. У ВКЛ гэта найперш вы­явится ў ідэалізацыі шляхтай Статута 1588 г., які лічыўся універсальным i таму недатыкальным зборам законаў. Аўтар вельмі скептычна ставіцца як да шляхецкай упартасці, так i да самога Статута. Даследчык лічыць, што на канец XVIII ст. Статут ужо безнадзеина састарэў і шматлікімі прыкладамі бязладдзя на сойміках даказвае, што Статут быў толькі шырмай для беззаконняў шляхты. У гэтым ён разыходзіцца з іншымі даследчыкамі Статута (у першую чаргу польскімі, напрыклад, Ю. Бардахам), якія сцвярджаюць, што Статут не страціў свайго заканадаўчага значэння нават у XVIII ст., асабліва ў крымінальных пытаннях.

Праз усё даследаванне аўтар праводзіць думку, пгго былі два галоўныя вінаватыя ў падзелах Рэчы Паспалітай — Расійская імперыя i магнатэрыя самой Рэчы Паспалітай. Шматлікімі прыкладамі ён даводзіць, што, хаваючыся за патрыятычнай рыторыкай, як польская, так i беларуска-літоўская шляхта думала толькі пра асабісты прыбытак, — карыстаючыся з прысутнасці расійскіх войскаў на сваей тэрыторыі, запрашаючы Кацярыну для вырашэння ўнутраных пытанняў i ўрэшце прызнаўшы расійскае панаванне. Кроў жа за незалежнасць пралівала беззямельная шляхта, якой не было чаго губляць. Ажио да другога падзелу ў ру­ках шляхты былі ўсе інструменты для змянення палітычнай сітуацыі ў краіне, але яна не пажадала адысці ад сваіх архічных уяўленняў аб дзяржаве. Гэта даказаў Вялікі Сойм, дзе рэфарматары, нягледзячы на шматлікія перашкоды, змаглі змяніць дзяржаўны лад. Але было ўжо позна.

Што да самасвядомасці шляхты ВКЛ, то аўтар апісвае шмат выпадкаў праяўлення сепаратысцкіх памкненняў беларуска-літоўскай шляхты, але заўсёды тлумачыць гэта меркантыльнымі інтарэсамі. I ў выніку самасвядомасць шлях­ты аўтар вызначае як правінцыйную.

Падсумоўваючы даследаванне, Я. Анішчанка выносіць жорсткі прысуд: у знікненні Рэчы Паспалітай з карты Еўропы вінавата не так анархія, як самаўпэўненасць шляхты i вера ў дасканаласць свайго ладу. ВКЛ у гэты вырашальны момант не змагло пераадолець сваей правінцыйнасці і „не выступіла ні носьбітам лепшых рэспубліканскіх пазіцый, ні сцяганосцам іншаземных дэмакратычных павеваў” (415).

Праца Я. Анішчанкі да сёння застаецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі найбольш грунтоўным даследаваннем, прысвечаным гісторыі ВКЛ эпохі Рэчы Паспалітай. Аўтар рэпрэзентуе вельмі песімістычны i жорскі погляд на падзеі другой паловы XVIII ст.

Мінск

Цімафей Акудовіч


[1] Гужалоўскі А. Войска ВКЛ: апошнія старонкі гісторыі // БГЧ. №1. 1994. С. 48-52.

Наверх

Грицак, Ярослав. Пророк у своїй вітчизні (Захар Шыбека)

Снежня 7, 2006 |

ГРИЦАК, ЯРОСЛАВ. Пророк у своїй вітчизні. Фран­ко та його спільнота (1856-1886). Кив: Критика, 2006. – 631 с.

Вядомы ўкраінскі гісторык, прафесар Яраслаў Грыцак выдаў чарговую кнігу, якая выклікала ва ўкраінскай гістарыяграфіі вялікі рэзананс, бо гэтак пра Івана Франка яшчэ ніхто не пісаў. Да слова сказаць, аўтар умее пісаць так, што ўсе яго кнігі ўспрымаюцца як сенсацыя.

Сваю чарговую працу Яраслаў Грыцак прысвячае бацькам. Адсюль — такая шчырасць, эмацыйнасць, даступнасць. Каб не абцяжарваць чытача, велізарны навуковы апарат (спасылкі з каментарамі, статыстычныя табліцы) вынесены ў канец тэксту. A дзесьці ў думках, мяркую, прафесар Грыцак прысвячае сваю працу i двум сынам, будучай украінскай эліце. Адсюль — такая навуковасць, гульня розуму, умение стварыць інтэлектуальную інтрыгу i выклікаць напружанасць. Франко ў падачы аўтара выступае быццам у ролі форварда, які ca сваей камандай на футбольным полі вядзе змаганне за права ўкраінцаў называцца еўрапейскай нацыяй. Вакол — іншыя гульцы, а вынік далека непрадказальны. У 1886 г. форвард нечакана знікае якраз у той момант, калі вызначаецца пералом у гульні на карысць яго каманды. Біяграфічнае даследаванне прыпыняецца.

Зразумела, што за незвычайнай лёгкасцю падачы матэрыялаў стаіць цяжкая, шматгадовая праца, бяссонныя ночы, пакуты ад незадаволенасці. Публіцыстычная спадчына Франка складаецца прыкладна з чатырох тысяч твораў! Ix можна чытаць усё жыццё. Аўтар гэта робіць не меней за 20 гадоў, бо сваю першую, яшчэ даволі сціплую кнігу пра Франка ён выдаў у 1990 г. А тэма не адпускала. Расло майстэрства. I вось новая сустрэча спелага майстра са сваей даўняй „каханкай”. Вяртанне да тэмы аказалася пленным.

Пра гэтую кнігу легка пісаць, бо аўтар вельмі добра яе прэзентуе ва уступе. I ў той жа час пра такую кніжку цяжкапісаць, бо яна вельмі шматгранная. 3 ёй лепей знаёміцца не па рэцэнзіі. Яе карысней чытаць — толькі тады можна зразумець i ацаніць сапраўдны ўзровень навуковай працы.

Фармаванне ўкраінскай нацыі ў кнізе паказана праз лёс выбітнага мастака слова з выкарыстаннем самых разнастайных прыёмаў i методык еўрапейскай гістарыяграфіі (тэорыя палёў французкага сацыёлага П’ера Бурдз’е i інш.). Франко i яго час, Франко i яго супольнасці. Біяграфія i мікрагісторыя. Трансфармацыя i традыцыя. Мадэрнасць у культуры i мадэрнізацыя ў эканоміцы. Усё гэта i шмат іншага прысутнічае ў працы львоўскага прафесара. Драматургія даследавання грунтуецца на супрацьпастаўленні непрадказальнай выпадковасці i дэтэрмінізму, рамантызаванай фантазіі i жорсткай рэчаіснаці: культурнае памежжа, калі нічога не вызначана, нязначная індустрыялізацыя, калі шанцы для нацыяналізму зусім мізэрныя. Што перамагае? Як ні парадаксальна, але неадпаведныя жыццю мары паэта!

Якім жа шляхам? Механізм паўставання ў Галіцыі высокай ступені ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасці выглядаў, на думку аўтара, наступным чынам. 1) З’яўленне мадэрных заходнееўрапейскіх каштоўнасцяў, запазычаных пераважна праз Расію. 2) Узнікненне мясцовай радыкальнай палітычнай культуры, галоўным творцам якой выступаў Іван Франко. 3) Далейшае пашырэнне ідэй украінства ўжо пад уплывам асобы знакамітага паэта. Біяграфія духоўнага лідэра становіцца ўзорам для самаідэнтыфікацыі яго паплечнікаў. Дзякуючы Франку паміж вэстэрнізаванай радыкальнай элітай i традыцыйным патрыярхальным грамадства не пралягла бездань, як у выпадку з расійскімі народнікамі. Рэалізацыя любога праекта ў даіндустрыяльным грамадстве патрабуе персаніфікацыі. I тут дарэчы аказалася слава „нацыянальнага паэта-генія-прарока”.

Хоць яго ўласны шлях да ўкраінскай самаідэнтыфікацыі быў вельмі пакручастым. Франко паспеў пабываць i сацыялістам, i феміністам, i атэістам, i прапаведнікам вольнай любові — пачародна i адначасова. Не ўсё зводзілася да нацыянальнай ідэнтычнасці. Існавалі i іншыя. I ў гэтым сэнее Франко быў ці мог быць лідэрам не толькі нацыянальнага руху. Праблема, як бачым, не спрошчваецца, разглядаецца панарамна, з усімі яе супярэчнасцямі i нечаканамі паваротамі.

Яраслаў Грыцак спрабуе адказаць на зусім лагічнае i непазбежнае пытанне — якія ж былі стаўкі ў гульні за самасцвярджэнне ўкраінцаў, ці, інакш кажучы, дзеля чаго Франко i яго сябры прыкладалі столькі намаганняў для тварэння ўкраінскай культуры? Тэзіс аб уласнай карысці адразу ж адкідваецца, бо Франко ўпэўнена пачуваўся ва ўсіх культурах, якія тады існавалі ў Галіцыі, i мог зрабіць добрую кар’еру. Галоўнай стаўкай было разумение адказнасці перад народам. У эпоху трансфармацый перад грамадскай элітай Галіцыі паўстаў выбар: „Мадэрнізуйся праз далучэнне да прагрэсу або памры”.

Эфект дзейнасці Франка паказвае, што i аграрныя наро­ды здатныя да мадэрнізацыі, калі не праз індустрыялізацыю, то праз літаратуру, дакладней, праз сродкі масавай інфармацыі, якія кансалідуюць, твораць сучасныя нацыі i далучаюць ix да сусветнага прагрэсу. Яраслаў Грыцак статыстычна даказаў, што Львоў у выдавецкай дзейнасці ўздымаўся да ўзроўню Вены, Варшавы, Пецярбурга. Асобныя тэксты падзвіжнікаў станавіліся своеасаблівымі Евангеллямі. А найбольшее ўздзеянне мела паэзія.

Існуе інфармацыйная тэорыя фармавання сучасных нацый, якую прапанаваў вядомы чэшскі гісторык Міраслаў Грох, хоць у кнізе Грыцака ён чамусьці не ўпамінаецца. Можа таму, што ўкраінскі даследчык не прыхільнік дэтэрмінізму, асабліва што тычыцца нацыятворчасці.

Выкладзеныя ў кніжцы погляды пра непрадказальнасць гістарычнага працэсу на прыкладзе аднаго чалавека, хоць i геніяльнага, выглядаюць часам не зусім пераканаўча. Тым не менш, яны заслугоўваюць сур’ёзнай увагі. Урэшце, аўтар змог паказаць каласальную ролю паэтычнай асобы — геніяльнай — у паўставанні нацыі.

Біяграфія ўкраінскага генія выступае надзвычай цікавым i арыгінальным сродкам рэканструкцыі генезісу ўкраінскага нацыяналізму. Як мяркуе ўслед за сваім героем аўтар, жыц цяпіс геніяльных пісьменнікаў бывае цікавейшым за ix творы, бо дазваляе спасцігнуць таямніцы духу іхняга часу.

Біяграфічны жанр у гістарычнай навуцы — надзвычай складаны i працаёмкі. Ён патрабуе энцыклапедычных ведаў i інтэрдысцыплінарнасці. Таму зразумела, што кніжка напісана на стыку гісторыі, літаратуразнаўства, сацыялогіі i этнаграфіі. Аўтар мусіў шырока карыстацца навуковымі напрацоўкамі сваіх калег. I якраз гэта дазволіла так глыбока раскрыць тэму. У агульнай ерархіі навуковых каштоўнасцяў Яраслаў Грыцак, дарэчы, ставіць адкрыццё но­вых спосабаў асэнсавання ўжо вядомых фактаў вышэй за збіранне новых.

Ці будзе працяг працы? Цяжка сказаць. Можа, наш украінскі калега i не захоча даводзіць біяграфію свайго героя да смерці. Гэта, відаць, не дужа цікава. Кніга i так успрымаецца завершанай. Аўтарам выбраны самы бліскучы i самы павучальны перыяд у біяграфіі ўкраінскага прарока.

Новая кніга ўкраінскага прафесара пра нацыяналізм валодае вялікім патэнцыялам уздзеяння. Многае спасцігаеш глыбей, многае пачынаеш разумець упершыню. Міжволі становішся ўкраінцам. Складваецца ўражанне, што ў асобе аўтара паўстае яшчэ адзін прарок у свёй бацькаушчыне. Прароцтва становіцца непазбежным вынікам прафесійнай дзейнасці гісторыка. У гэтым, можна сказаць, выяўляецца доля таленавітых гісторыкаў (узгадаем Карамзіна, Грушэўскага, Доўнара-Запольскага). Патрабуецца толькі свабода для творчасці. Яраслаў Грыцак яе мае. Украінская гістарыяграфія, што паўнаводная рака, вырвалася нарэшце з кантынентальных абдымкаў i творыць уласнае ўкраінскае мора, дзе буйным гісторыкам, як марскім караблям, адкрыўся прастор для самых разнастайных i шырокіх манёўраў.

Пасля з’яўлення „Пророку у своій вітчйзні” i напісанне кнігі пра прарокаў Беларусі стала справай заманлівай.

Мінск                                                       

Захар Шыбека

Дубовік, Юры. Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі (Алег Гардзіенка)

Снежня 6, 2006 |


ДУБОВІК, ЮРЫ. Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусь Вільня: Наша Будучыня, 2006. – 97 с.

Героі кнігі „Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі” жывуць у мястэчку Краснае (сёння — Маладзечанскі раён Мінскай вобласці), у якім у 1920 -1930-я г. жылі беларусы, палякі, яўрэі. Гэты свет заходнебеларускага мястэчка быў знішчаны падзеямі i наступствамі Другой сусветнай вайны. Першыя саветы прынеслі рэпрэсіі супраць польскага насельніцтва i чыноўніцтва. Нацысты вынішчылі яўрэйскую грамаду. Прыход другіх саветаў пацягнуў за сабой знішчэнне недабітай эсэсаўцамі, савецкімі, польскімі партызанамі беларускай інтэлігенцыі. У тым самым Красным — цяпер гэта цэнтр сельсавета — ад былога укладу амаль нічога не засталося.

Юры Дубовік нарадзіўся ў 1924 г. у вёсцы Канчаны; сёння вёску часам уключаюць у склад Краснага, хоць на тапаграфічных картах яны яшчэ вылучаюцца ў асобныя паселішчы. Бацька Пётр Дубовік паходзіў са Сгаробіншчыны. Жаўнер легендарнага войска генерала Булак-Балаховіча ў 1921 г. апынуўся на Маладзечаншчыне, дзе былых балахоўцаў уключылі ў склад рэгулярнай польскай арміі. „… У нас дома, калі мы пераехалі ў Краснае, часта збіраліся вайскоўцы з 3-га батальёна 86-га палку, які тады ўжо кватараваўся ў Красным. У асноўным гэта былі падафіцэры. Час­та бываў адзін афіцэр, паручнік ці капітан, па прозвішчы Іваноўскі ці Іваніцкі, a мо i іначай, але падобна. Звычайна сустрэчы закончваліся бяседай. <…> Яны размаўлялі на бе­ларускай мове i часта ўспаміналі горад Петрыкаў” (9).

У складзе 86-га палка, у якім служыў Пётр Дубовік, у 1930-я г. быў Аляксей Грыцук, які пасля вайны стаў грамадскім дзеячам у Канадзе. Пра сустрэчы з А. Грыцуком на Маладзечаншчыне распавёў ва ўспамінах іншы дзеяч у Канадзе — Мікола Ганько. Яго брат Міхась, у сваю чаргу, быў шэфам Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ), якім у Крас­ным кіраваў якраз Ю. Дубовік. (Наколькі ў адным месцы перапляліся лёсы розных людзей). Калі б аўтар кнігі, як дзесяткі тысяч суайчыннікаў, у 1944 г. выехаў на эміграцыю, ён мог бы стаць адным з лідэраў беларускай дыяспары ў Канадзе, ЗША, Аўстраліі, паралельна зрабіў бы навуковую кар’еру. Так, ўраджэнец Краснага Аўген Вярбіцкі (1922 г. н.) стаў у ЗША вядомым біяхімікам. Упэўнены, што i на эміграцыі Юры Дубовік пакінуў бы ўспаміны, толькі гэта былі б успаміны зусім пра іншае…

Успаміны пра 1930-я г. даюць цікавую карціну жыцця праваслаўнага лаяльнага да польскіх уладаў месціча. У сем гадоў Юрыя Дубовіка аддалі ў красненскую народную школу. У 1932 г. бацькі, набыўшы вялікі пляц зямлі, перабраліся ў мястэчка. „У 1933 г. на гэтым пляцы бацька пасадзіў вялікі сад — сто яблыняў i адну ігрушу” (14). У 1933 г. Петра Дубовік набыў радыёпрымач. Радыё — яно было ў навіну — прыходзілі паслухаць не толькі красненцы, але i жыхары суседніх Канчанаў i Мясаты. „Адны хацелі паслу­хаць Вільню, адкуль нейкі Пясэцкі расказваў пра Савецкі Саюз i ўсё, што там адбывалася ў тыя часы. Другім вельмі цікава было пачуць родную мову, родныя песні, музыку з Менска. Пясэцкаму не ўсе верылі…” (14). Савецкая мяжа праходзіла за паўтара дзесятка кіламетраў, за Радашковічамі, але hl пра якую памежную зону тады i гаворкі не было. Красненскія школьнікі не раз спакойна выпраўляліся ў паходы пад самую мяжу, i ніхто не даўмеўся звінаваціць ix у шпіянажы на карысць савецкага Менска. Тым не менш, як бачым, насельніцтва сімпатызавала савецкай Беларусі, што было вынікам добра пастаўленай прапаганды.

Польская старонка жыцця была перагорнута ўвосень 1939-га, калі пачалася Другая сусветная вайна. „Праз пару дзён над Красным зьявіўся нямецкі самалёт i скінуў дзве бомбы, але яны ўпалі далека ад вёскі…” (19). 17 верасня ў мястэчка прыйшлі чырвоныя войскі: „Ніякага супраціву ў Красным не было. Змена ўлады прайшла ціха і спакойна. З’явілася некалькі красненцаў з чырвонымі павязкамі на рукавах i з дубальтоўкамі за плячыма” (19).

Жыццё працягвалася, Ю. Дубовік паступіў у маладзечанскае педвучылішча, адкрытае новымі ўладамі. Скончыць яго не паспеў. Апошні іспыт па педагогіцы быў прызначаны на 25 чэрвеня 1941 г., але трыма днямі раней пачалася вайна. Цікава ўспрыняла яе красненская моладзь — як быццам не здарылася нічога дзіўнага. „Зайшоўшы ў хату, даведаліся, што пачалася вайна. „Мядзведзя” [страва з дранай бульбы; тое самае, што i бабка — А. Г.] усё ж з’елі з апетытам” (23).

Для жыхароў Краснага што саветы, што немцы мала чым адрозніваліся. 3 кожнай новай уладай трэба было мірыцца, выконваць мінімальны набор патрабаванняў ды карыстацца тымі магчымасцямі, што даваў новы акупант. Праз некалькі дзён пасля пачатку акупацыі новыя ўлады сабралі моладзь. Ю. Дубовіку даручылі ахоўваць аптэку i нейкі склад. „Праз тры гады следчы палічыў гэта за маю добраахвотную службу ў паліцыі i барацьбу з партызанамі. A ў тым часе яшчэ ніхто не чуу пра партызанау i пра беларускую паліцыю” (23).

Праз некаторы час аўтар паехаў у Маладзечна, дзе спрычыніўся да заснавання беларускай народнай школы. Бракавала падручнікаў, дапаможнай літаратуры, a галоўнае — настаўнікаў. Ю. Дубовік выкладаў батаніку, заалогію, фізіку, анатомію, заалогію. У верасні 1942 г. сям’ю напаткала бяда: забілі бацьку. „Ноччу наляцелі бандыты. Рабавалі, што хацелі. Мой банька, мабыць, супраціўляўся, i яны забралі яго. <…> Пад вечар другога дня пастухі падказалі, што ў лесе за вёскай Сычавічы [дарэчы, у Сычавічах нарадзіўся прэзідэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. — А. Г.] ляжыць забіты чалавек…” (27). Ю. Дубовік кінуў Мала­дзечна i вярнуўся ў Краснае, да маці. Настаўнічаў у мясцовай школе. 3 другой паловы 1943 г. узначаліў суполку СБМ, у які ў мястэчку запісаліся 20 хлопцаў i больш за 10 дзяўчат. 25 сакавіка 1944 г. у Красным, як i скрозь па Беларусі, быў адзначаны Дзень Волі: „…На спартыўнай пляцоўцы школы, што за царквою, быў арганізаваны мітынг з нагоды абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Узгадніўшы з ортскамендантам, я правёў па Красным сваіх юнакоў з бел-чырвона-белымі сцягамі на мітынг, дзе яны занялі першыя месцы. За некалькі дзён да гэтай падзеі атрымаў тэкст урачыстай прамовы. Пасля майго выступу на памост узнялася нейкая жанчына i праспявала «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»” (30).

Увесну 1944 г. Юры Дубовік стаў асветным афіцэрам у Радашковіцкім батальёне Беларускай краёвай абароны. У эвакуацыю ўлетку 1944 г. не выехаў: не бачыў нічога крымінальнага ў сваіх занятках пад час акупацыі, дый побач была маці.

Савецкая ўлада лічыла інакш. Ужо 10 ліпеня 1944 г. Юры Дубовік быў арыштаваны. Першае абвінавачанне … базавалася на трох фотаздымках: на першым аўтар кнігі быў зняты ў форме гімназіста, на другім — у форме польскага харцэра, на трэцім — у форме СБМ. Усё гэта інкрымінавана як „служба ў антысавецкіх фарміраваннях”. Потым хлопца звінавацілі ў тым, што ён служыў у CC: мелася на ўвазе БКА. Як вынік — 10 гадоў лагераў на Поўначы Расіі, у Пячорлагу.

Вярнуўся ў Беларусь роўна праз 10 гадоў. Уладкавацца ў Красным ці Маладзечне не ўдалося — савецкая ўлада „не рэкамендавала” сяліцца там, дзе „занимался преступ­ностью” (45). Выбраў Слуцк, бліжэй да бацькавай радзімы Старобіншчыны. Паспрабаваў уладкавацца настаўнікам, але дырэктар школы быў катэгарычны — маўляў, з такім мінулым на педагагічную працу можна забыцца. (53). Давялося ўспомніць „спецыяльнасць” тынкоўшчыка, атрыманую ў лагеры. Тамсама ў Слуцку Ю. Дубовік ажаніўся. Нарадзіліся дзеці, ён забраў да сябе маці, жыццё пачало пакрысе наладжвацца.

У другой палове 1950-х Юры Дубовік будаваў пасёлак Чысць у Маладзечанскім раёне, потым, калі праца была завершана, вярнуўся на Случчыну-Старобіншчыну. „У Чапялёх [бацькава веска, там жылі i ягоныя сваякі. — А. Г.] да мяне дайшлі чуткі, што ля Чыжэвічаў (гэта бліжэй да Старобіна) плануецца будаўніцтва калійнага камбіната з шахтамі па здабычы калійных соляў, а таксама жылога пасёлка” (65). 3 гэтага пасёлка з часам вырас горад Салігорск, i можна сказаць, што аўтар кнігі Юры Дубовік будаваў яго сваімі рукамі. 1960-1980-я г. не былі такімі ўжобязвоблачнымі. Пастаянна нагадвала пра сябе „преступ­ное” мінулае, a значыць, існавала пагроза ў любы час быць звольненым. „Добрыя людзі” ахвотна пісалі ананімкі ці про­ста „не разумелі” чалавека.

„Увесну [1984 г.] у агародзе каля свайго дому я рабіў помнік па маме. Аднаго дня я даводзіў яго — шліфаваў, паліраваў. Па нашай вуліцы праходзіла дэлегацыя з мясцовай салігорскай партыйнай i выканкамаўскай вярхушкі. <.„> Яны ўбачылі мяне і, паколькі шмат хто мяне ведаў, спыніліся i пацікавіліся, чым я заняты. Я расказаў, што раблю маме помнік. «И надписи делаешь по-белорусски?» — спытаўся адзін зь ix. Астатніх гэта зацікавіла, а нехта дадаў: «Не зря тебе давали десять лет…» (75). Каб адбыўся гэты выпадак дзесяць гадоў таму, маглі б i пасадзіць — канстатуе аўтар кнігі.

У 1989 г. Юры Дубовік арганізаваў у Салігорску праектна-каштарысны кааператыў, удзельнікі якога ездзілі па калгасах i саўгасах ды праектавалі дарогі. Рабілі гэта хутка i якасна, што, улічваючы парадкі i няпісаныя законы працы ў савецкай дзяржаве, многіх шчыра здзіўляла. „Ад лета 1991 г. мы пачалі распрацоўваць праекты на беларускай мове. Мы баяліся, што нашу ініцыятыву прымуць у штыкі. Аднак ні замоўца, ні падрадчыкі, ні нават банк ні сло­вам ні запярэчылі. I навукі асаблівай не спатрэбілася. Усе ўсё зразумелі без перакладнікаў” (77).

3 выхадам на пенсію сп. Дубовік заняўся грамадскай працай, браў удзел у адраджэнскім руху, a ў пачатку ўжо гэтага стагоддзя — у заснаванні грамадскай арганізацыі „Ветэраны Адраджэння”. Хапала i прыкрасцяў. Яго так i не рэабілітавалі. У 1993 г., ва ўжо незалежнай, але яшчэ нелукашэнкаўскай Беларусі, Ю. Дубовік падаў у Вярхоўны суд такую просьбу. Адказ быў жорсткі, але чаканы:

„Жалоба оставлена без удовлетворения по следующим основаниям. Ваша виновность в совершении преступления подтверждена вашими показаниями, показаниями свиде­телей Цвирко, Лебедева, а также другими доказательства­ми, изложенными в приговоре. При таких обстоятельствах оснований для опротестования состоявшихся по делу су дебных решений не имеется” (14-я старонка ўклейкі). Але якая можа быць рэабілітацыя, калі ў незалежнай Беларусі працягваюць шанавацца сталінскія каты.

Да ўласна ўспамінаў заўвагаў ніякіх. Любы аўтар апісвае тое, што лічыць патрэбным. У нашым выпадку Ю. Дубовік палічыў патрэбным пра польскі перыяд i нямецкую акупацыю расказаць больш, чым пра лагернае жыццё, значыць, так яно i павінна быць. Успаміны выпісаны добра (магчыма, тут ёсць i заслуга рэдактара Міхася Чарняўскага) часам з чорным гумарам, які дапамагаў выжыць у нялёгкіх умовах. Вось як, напрыклад, апісваецца сцэна допыту.

„У працяг абвінавачванняў следчы аднойчы заявіў, што я быў афіцэрам CC i дамагаўся ад мяне прызнання. Я адмаўляўся i аднаго разу паспрабаваў давесці следчаму, што гэтага ў прынцыпе быць не магло. Па-першае, я яшчэ вель-мі малады, мне толькі тут, у Гарлянах, споўнілася 20 гадоў, i я нідзе вайсковую справу не вывучаў. Напалеон вучыўся i афіцэрам толькі стаў калі яму споўнілася 24 гады. Я сваёй таленавітсцю Напалеону не раўня. Да таго ж у CC служылі адборныя нямецкія галаварэзы i мяне камандаваць імі ніхто б не дапусціў бы.

Пасля такіх доказаў следчы праявіў усе свае здольнасці i сапраўдную гуманнасць — i мяне без памяці вынеслі ў стадолу. Калі апрытомнеў (не ведаю, колькі праляжаў), я яшчэ сплёўваў крывёю” (35).

Кніга добра ілюстравана, змешчана i складзеная аўтарам адмысловая храналогія параўнальнай гісторыі Беларусі. Ёсць толькі заўвагі да выдаўцоў: хацелася б больш пашыраных каментароў. Кніга будзе найперш цікавая для нараджэнцаў Маладзечаншчыны i Случчыны-Салігоршчыны, a таксама будзе добрым дапаможнікам для тых, хто займаецца вывучэннем сацыяльных адносінаў, гісторыі паўсядзённасці ў Заходняй Беларусі, пад час нямецкай акупацыі i жыцця за саветамі.

Мінск

Алег Гардзіенка

Наверх

Луцкевіч, Антон. Выбраныя творы (Сяргей Дубавец)

Снежня 5, 2006 |

ЛУЦКЕВІЧ, АНТОН. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры i мастацтва / Антон Луцкевіч; уклад., прадм., камэнт., індэкс імёнаў, пер. з польск. i ням. А. Сідарэвіча. Мінск: Кнігазбор, 2006. — 460 с.

Анатоль Сідарэвіч выдаў другую з трох запланаваных ім кніг Антона Луцкевіча — „Выбраныя творы: прабле­мы культуры, літаратуры i мастацтва”. Перад тым выйшаў зборнік „Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы”[1]. Чакае выдання трэцяя кніга — „Пад чырвоным штандарам” („Барацьба за вызваленьне”). Такім чынам спадчына А. Луцкевіча будзе набліжана да сучаснасці. Пра паўнавартасную актуалізацыю гэтых твораў i асобы ix аўтара казаць пакуль яшчэ рана. На тое ёсць прычыны найперш аб’ектыўныя — неспрыяльная для гуманістыкі сітуацыя ў краіне, a таксама суб’ектыўныя — якім чынам трактуюцца сёння постаць i даробак А. Луцкевіча.

Калі ўявіць сабе нейкую ідэальную кнігу, на вокладцы якой будзе стаяць імя аўтара — Антон Луцкевіч, дык у назве такой кнігі павінна быць слова „ключ” — ключ да беларускай ідэі, да дактрыны беларускае дзяржаўнасці і культу­ры, да Беларусі. Беларусь, выведзеная ў тэкстах А. Луцкевіча на ўзровень дзяржавы i нацыі, ніякай іншай дзяржаўнай i кулыурнай дактрыны не мела i не магла мець, а таму будавалася ў розных сваіх іпастасях (БНР, БССР, РБ) альбо паводле А. Луцкевіча, альбо насуперак яму.

Сёння недавершанасць беларускага нацыянальнага дому стварае парадаксальную сітуацыю: у адрозненне ад суседзяў, мы не маем шмат якіх найважнейшых культурных з’яваў у сваім ужытку, але маем магчымасць гэтыя з’явы адкрываць праз дзесяцігоддзі. Многія з нашых галоўных кніг яшчэ толькі трэба будзе выдаць i прачытаць. Укладальнік Анатоль Сідарэвіч у прадмове піша: „Калі б такі збор нік Луцкевіча, як гэты, выйшаў гадоў пяцьдзясят таму… сам факт яго існаваньня ня даў бы беларускім крытыкам i літаратуразнаўцам 1950-1990-х гг. магчымасьці адкрываць амэрыкі i вынаходзіць ровары…” (с. 3). Бо да ix гэта зрабіў А. Луцкевіч.

Для актуалізацыі класікі, зразумела, самае першае — гэта яе перавыданне. Але гэтага недастаткова. Мы веда­ем шмат прыкладаў, калі перавыданне лягала на паліцу, i актуалізацыі пры тым не адбывалася. Цяжка аспрэчыць прыказку „ўсяму свой час”. Патрабуецца пэўная сутворчасць таго, хто публікуе i інтэрпрэтуе забытага аўтара ў новым часе.

Гэтаксама i пасля выдання двух зборнікаў А. Луцкевіча актуалізуюцца не яго творы i постаць, але самі пытанні актуалізацыі.

Напрыклад, ці варта гэтыя кнігі называць „выбранымі творамі”, калі з прадмовы вынікае, што гэта — тое, што ўкладальніку ўдалося дастаць. Нараканні А. Сідарэвіча на тое, што ён не здолеў атрымаць некаторыя тэксты А. Луцкевіча з віленскіх сховішчаў, не выглядаюць пераканаўча. „Зусім зразумела, што дазволіць сабе такую раскошу мы ня можам” (4). Але гэта якраз i незразумела. У віленскіх бібліятэках i архівах стала працуюць навукоўцы i літаратары з Менску, i вінаватая тут не „раскоша”, a адсутнасць карпаратыўнае повязі ў цэху гуманітарыяў. Да таго ж i наведанне Вільні пры ўсіх сумарных выдатках не з’яўляецца раскошай, існуюць стыпендыі, практыкуецца падтрымка такіх паездак з боку літоўскага МЗС.

Другое пытанне — пра пэўную тэндэнцыйнасць, з якой А. Сідарэвіч, вядомы дзяяч сучаснай сацыялдэмакратыі, падкрэслівае, што A. Луцкевіч — марксіст i сацыял-дэмакрат: „Такім чынам, Луцкевіч падыходзіць да літаратуры як сацыял-дэмакрат, бо вядома, што з гледзішча сацыял-дэмакрата агульналюдзкія ідэалы свабоды, роўнасьці i братэрства, вызваленьня працы ў сваей сутнасьці зьяўляюцца выяўленьнем гуманізму” (7).

Наўрад ці акцэнт укладальніка на марксізме паспрыяе актуалізацыі твораў А. Луцкевіча. Пры тым, што самі гэтыя творы каштоўныя й карысныя зусім не сваім сацыялістычным падыходам i поглядам.

Антон Луцкевіч сапраўды лічыў сябе сацыялістам, але ў літаратуразнаўчых тэкстах ніколі не пісаў, што гэты твор добры, бо сацыял-дэмакратычны, а гэты дрэнны, бо не марксісцкі. Што да ідэалаў свабоды, роўнасці i братэрства, дык раней за сацыялістычныя яны сталі ідэаламі масонства, i мы ведаем, што A. Луцкевіч быў масонам[2].

Нарэшце, трэцяе i самае істотнае пытанне актуалізацыі — ці правамерна дзяліць Луцкевіча на палітыка, ідэолага i літаратара? Ці не ў адзінстве гэтых амплуа сам фено­мен беларускай ідэі й літаратуры? Скажам, тэкст Луцкевіча „Два цэнтры” (ён неаднойчы перадрукоўваўся ў наш час) — гэта літаратура ці нешта іншае? Чаго там болей — прагматыкі ці „сілы ілюзіі”? ЦІ гэты тэкст менш культуралагічны, чым, да прыкладу, „Эвалюцыя краёвай культуры”, якая патрапіла ў зборнік? I ці ўвогуле магчыма правесці рысу паміж Луцкевічам-літаратарам i Луцкевічам-палітыкам?

Купалу мы таксама называем ідэолагам беларускага адраджэння, цытуючы пры гэтым не публіцыстычныя вы­ступы паэта, а ягоныя вершы. Гэты сінкрэтызм быў абсалютна ўласцівы для адраджэнцаў першай паловы мінулага стагоддзя. Яго можна лічыць праяваю недаразвітасці, а можна — спецыфікай беларускага шляху. Пазней прагрэсам лічыўся строгі падзел на жанры, тэмы i стылі. Але сёння мы зноў выходзім да сінкрэтызму, калі магчымыя паліталагічныя раманы, дакументальныя фэнтэзі ды іншыя эклектычныя паводле ўчорашніх мерак спалучэнні.

Зразумела, што такія пытанні толькі і маглі паўстаць дзякуючы новай кнізе, дзякуючы працы такога аўтарытэтнага, дасведчанага i ўважлівага да першакрыніц даследчыка, якім ёсць Анатоль Сідарэвіч. Трэба спадзявацца, што новая кніга стане моцным штуршком да актуалізацыі ключавой постаці беларушчыны — Антона Луцкевіча i ягоных твораў.

Вільня

Сяргей Дубавец


[1] Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы. Мінск: Беларуси кнігазбор, 2003. 288 с.
[2] Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII — пачатак XX ст. / Уклад, i нав. рэд. А. Смалянчук. Вільня, 2005. С.164, 166f.

Вялікі, Анатоль Ф. На раздарожжы. Беларуси і палякі ў час перасялення (Юры Вашкевіч)

Снежня 4, 2006 |


ВЯЛІКІ, АНАТОЛЬ Ф. На раздарожжы. Беларусы i палякі ў час перасялення (1944-1946 г.). Мінск, 2005.-319 с.

Да выхаду манаграфіі Анатоля Вялікага беларуская гістарыяграфія не мела не толькі кніг, але нават сур’ёзных артыкулаў, цалкам прысвечаных „рэпатрыяцыі” польскага i беларускага насельніцтва перыяду Другой сусветнай вайны. Гэтая табуяваная савецкай уладай тэма чамусьці вельмі рэдка ўздымалася на форумах гісторыкаў ужо незалежнай Беларусі, хоць гутарка ідзе пра кардынальныя для абедзвюх краін змены i звязаныя з гэтым лесы сотняў тысяч людзей. (Дарэчы было б таксама паставіць пытанне, ці гэтыя страты папуляцыі ўлічваліся пры падліках ахвяраў вайны, a калі так, дык якім чынам?) Зразумела, існавалі аб’ектыўныя прычыны, што перашкаджалі даследаванню гэтай праблемы. Апроч згаданай палітычнай — забароны, была яшчэ адна — адсутнасць дакументальных дадзеных, недаступнасць архіўных матэрыялаў Менавіта гэты прагал паспрабаваў запоўніць A. Вялікі сваей працай. Яна складаецца з чатырох раздзелаў, тры з якіх прысвечаны перасяленню палякаў з Беларусі i толькі ў адным, апошнім, разглядаецца працэс перамяшчэння беларускага жыхарства Польшчы. Такія прапорцыі цалкам абгрунтаваныя, улічваючы маштабы першай i другой з’явы. Сумнеў могуць выклікаць толькі словы „3 прасавецкай Польшчы…” ў назве апошняга раздзела. Як сведчыць найноўшая гісторыя, Польшча ніколі не была прасавецкай, а тым больш не была яна такой у 1944-1946 г. Люблінскі марыянеткавы ўрад (Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення — ПКНВ) прасавецкім быў, але Польшча — не. Таму больш адпаведным было б словазлучэнне „3 падсавецкай Польшчы…”.

У манаграфіі даследуецца вельмі кароткі перыяд найноўшае гісторыі Беларусі, толькі два гады, але гэта быў вельмі бурлівы, трагічны i ў нечым лёсавызначальны час для соцень тысяч, a можа i мільёнаў нашых суайчыннікаў, длябудучага нашай краіны. Зусім лагічна, што кніга пачынаецца з разгляду агульных праблем, датычных савецка-польскай мяжы, міжнародных пагадненняў, тэрытарыяльнага падзелу i высвятлення самога тэрміна, якім акрэслівалася перамяшчэнне насельніцтва, выкліканае вышэйзгаданымі чыннікамі. Аўтар даволі падрабязна разглядае працэс усталявання заходняй мяжы Беларусі, скарыстоўваючы пры гэтым цікавыя архіўныя матэрыялы, што адлюстроўваюць погляды тагачасных кампартыйных функцыянераў. Не выклікае сумневу агульная выснова аўтара наконт таго, што кіраўніцтва рэспублікі не мела права самастойна вызначаць яе межы, што гэтае пытанне вырашалася ў Маскве. Тут нельга не заўважыць некаторай супярэчнасці ў пазіцыі аўтара, які адначасова згадвае пра міжнародную правасуб’ектнасць Беларусь Савецкі Саюз толькі на паперы быў федэратыўнай дзяржавай, у сапраўднасці ж гэта было суперцэнтралізаванае ўтварэнне. Таму трохі наіўна гучаць разважанні пра ігнараванне Масквой думкі органаў дзяржаўнай улады БССР, УССР i ЛітССР, a тым больш ix фармальнай згоды адносна дамовы ад 16 жніўня 1945 г. аб савецка-польскай мяжы. Адзначым таксама, што адсутнасць згадкі пра сутнасць пакта Рыбентропа — Молатава, які паклаў канец існаванню суверэннай польскай дзяржавы i пачатак Другой сусветнай вайне, уяўляецца вельмі рызыкоўным з пункту гледжання добрасумленнасці асвятлення гэтага этапу гісторыі Беларусі i Польшчы.

Пераканальнымі з’яўляюцца высновы аўтара пра сут­насць самой з’явы масавага перамяшчэння насельніцтва ў 1944-1946 г. i яе тэрміналагічнага вызначэння. Даволі часта ў гістарычнай літаратуры i публіцыстыцы скарыстоўваецца не зусім адпаведны тэрмін „рэпатрыяцыя”. А. Вялікі слушна прапануе вызначаць гэты працэс тэрмінам „перасяленне”. Але, на нашу думку, гэтае акрэсленне павінна ўжывацца не таму, што насельніцтва захопленай у 1939 г. Савецкім Саюзам часткі Польскай Рэспублікі было, з гледзішча саветаў, de jure (з пункту гледжання міжнароднага права de facto) уключана ў савецкае грамадзянства. Бацькаўшчынай, „патрыяй”, для беларусаў Польшчы i палякаў Бела русі былі землі, дзе яны спрадвечна жылі. Краіны па абодва берагі Буга, Беларусь для адных i Польшча для другіх, былі духоўнай радзімай, але не Айчынай. Яны не вярталіся на яе, a пакідалі, менавіта таму тэрмін „рэпатрыяцыя” тут не падыходзіць.

Трагізм гэтага масавага перасялення быў не толькі ў тым, што людзі пакідалі сваю малую радзіму, айчыну продкаў. Яны страчвалі даробак свайго жыцця, выязджалі, не ведаючы свайго далейшага лёсу. Ix рашучасці ў гэтым паспрыяла сама савецкая ўлада, якая ўжо ў студзені 1945 г. пастановай ЦК ВКП(б) вызначыла праграму саветызацыі i русіфікацыі беларускіх палякаў. Аўтар слушна акцэнтуе ўвагу на аспекце, звязаным з адміністрацыйнай ліквідацыяй польскіх школ на Беларусі, бо менавіта ў ix кампартыйныя дзеячы бачылі небяспеку правядзенню сваёй „нацыянальнай палітыкі”. Савецкія камуністы заўсёды падазрона ставіліся да польскіх настаўнікаў, ды i саміх палякаў. На жаль, гэтая сумная традыцыя аказалася вельмі трывалай i перакачавала ў постсавецкі час. На недавер палякі адказвалі недаверам. У кнізе дадзена вельмі добрае дакументальнае пацверджанне гэтаму. Перадусім гутарка ідзе пра тое, што большасць палякаў не верылі ў перасяленне, падазраючы падрыхтоўку да высылкі ў Сібір. Калі ў снежні 1944 г. першыя некалькі сем’яў выпраўляліся з Брэста ў Польшчу, на вакзале натоўп палякаў назіраў, у якім напрамку рушыць цягнік — на Захад ці на Ўсход. „Пераканаўшыся, што ў сапраўднасці цягнік накіраваўся ў Польшчу, палякі пачалі масава рэгістравацца на выезд”. Гэты красамоўны прыклад са справаздачы райпрадстаўніцтва дае нам больш уяўлення пра рэальную сітуацыю, чым шматслоўныя разважанні ідэалагізаваных гісторыкаў.

Асобны раздзел манаграфіі прысвечаны „чэкісцкаму” кантролю за перасяленнем. Не толькі ўпаўнаважаная польскага ПКНВ была агенткай НКВД, большасць прадстаўнікоў СНК БССР працавала ў органах НКГБ i НКВД. Як вынікае з цытаваных у кнізе рапартаў „рыцараў рэвалюцыі”, большасць палякаў адмоўна ставіліся да савецкай улады. Таму арышты перасяленцаў былі звычайнай практыкай ра­боты „органаў”.

Натуральна, разглядаючы такую жыццёвую праблему, як масавае перасяленне, аўтар не мог абысці ўвагай пытанне прычын i матывацый, якія схілялі людзей да гэтага. У кнізе змешчаны найбольш значныя, на думку аўтара, чыннікі, якія ён пералічвае ў парадку ix важкасці: сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя, этнічныя, канфесійныя, міжнародныя, сямейныя, адзначаючы, што ўсе яны дзейнічалі як паасобку, так i сукупна. Безумоўна, большая частка палякаў выязджала ў Польшчу, спадзеючыся на лепшыя ўмовы існавання. Яны ведалі жыццё ў міжваеннай Польшчы, спазналі яго пад саветамі ў 1939 – 1941 г. i пасля вайны, таму мелі што i з чым параўноўваць. Параўнанне гэтае выпадала не на карысць СССР, з яго калгаснай галечай, празмерным падаткаабкладаннем i шматлікімі дробязнымі абмежаваннямі. Не менш балючымі былі абмежаванні ў галіне мовы i адукацыі, рэпрэсіўная антьшольская палітыка ўладаў i ix агульнае непрыязнае стаўленне да палякаў. Рзлігійны чыннік таксама адыграў сваю ролю, у некаторых выпадках вырашальную. Агрэсіўна атэістычная савецкая палітыка рэзка кантраставала з набожнасцю каталіцкага насельніцтва Заходняй Беларусі, дзе кансерватыўная „крэсовая” традыцыя была яшчэ вельмі моцнай. Сярод іншых чыннікаў, якія ўздзейнічалі на працэс перасялення палякаў з БССР, аўтар узгадвае Армію Краёву, уважаючы яе дзейнасць за антысавецкую, антыбеларускую i антыпольскую. Калі з першымі двума сцверджаннямі можна пагадзіцца, дык выснова пра антыпольскасць АК не ўяўляецца ўдалай i адпаведнай праўдзе. АК падпарадкоўвалася адзінаму на той час легальнаму польскаму ўраду ў Лондане i адпаведна дзейнічала згодна з вызначанай ім палітыкай, што зыходзіла з інтарэсаў міжваеннай польскай дзяржавы. Натуральна, да вызначанасці ўсходняй мяжы Польшчы АК супрацівілася перасяленню, разглядаючы Заходнюю Беларусь як захопленную Савецкім Саюзам частку міжваеннай Польскай Рэспублікі. Пасля ж усталявання межаў i адыходу ўсходніх зямель да СССР у інтарэсах польскіх уладаў было перася­ленне як мага болынай колькасці палякаў на тэрыторыю ix краіны, чаму i спрыяла АК уласцівымі ёй армейскімі мета дамі. Усё лагічна, калі не падыходзіць да гэтага з пазіцый палітыка- i этнацэнтрызму.

Перасяленню палякаў з Усходу ў Польшчу прысвечана даволі шмат гістарычных публікацый, існуе вялікая мемуарыстыка, што асвятляе гэтыя падзеі вуснамі ix сведкаў. Кніга А. Вялікага паказвае гэты працэс у своеасаблівым ракур­се, з боку савецкіх афіцыйных дакументаў. Гэта, дарэчы, дае магчымасць высветліць некаторыя спрэчныя пытанні, між іншым, такое важнае, як колькасць перасяленцаў. Вельмі характэрнай з’яўляецца канстатацыя эвалюцыі ў стаўленні ўлад на працягу ўсёй кампаніі. Як адзначае аўтар, з восені 1944 г. да вясны 1945 г. ix адносіны да яе былі пасіўнымі i абыякавымі. Аднак масавы „сыход” польскага насельніцтва прымусіў савецкае кіраўніптва прыняць захады, скіраваныя на запаволенне ад’езду з рэспублікі. Усвядоміўшы колькасць ахвотнікаў вырвацца з „бальшавіцкага ярма” i маштаб магчымай міграцыі гаспадарлівага i працаздольнага насельніцтва (а не „нямецкіх памагатых”, „дэзерціраў”, „бандытаў”, „нацыяналістаў” i „святароў”), саветы хутка зразумелі, якія сацыяльна-эканамічныя наступствы гэта выкліча. Таму ўсе паўнамоцтвы па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, былі перададзены савецкім абласным камісіям па перасяленні, а ўпаўнаважаныя польскай дэлегацыі пазбаўляліся права ўмяшальніцтва ў ix распараджэнні i практычна пераўтвараліся ў тэхнічных работнікаў. Для змяншэння лавінападобнага працэсу рэгістрацыі ахвотных ад’ехаць у Польшчу партыйна-савецкія ўлады скарысталі адміністрацыйны рэсурс. Гэтых ахвотных было блізу паўмільёна, але выехаць змаглі толькі трохі менш за палову. Аўтар прыводзіць дадзеныя, якія грунтуюцца на архіўных матэрыялах, што захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Паводле выніковага пратакола аб заканчэнні перасялення паступілі заявы на выезд у Польшчу 499 648 чалавек (паводле Галоўнага прадстаўніцтва СМ БССР — 535 248). Колькасць тых, што фактычна пераехалі, склала толькі 238 782 чалавекі, ці 45,05% палякаў ад усёй колькасці зарэгістраваных. У кнізе прыводзяцца падрабязныя лічбы як ахвотных перасяліцца, так i тых, што атрымалі дазвол на выезд па асобных райпрадстаўніцтвах, а таксама па катэгорыях насельніцтва.

Калі тэма пасляваеннага перасялення палякаў з Беларусі была доўгі час закрытай для даследчыкаў, дык пытанне пераезду беларускага насельніцтва з Польшчы бадай што ніколі не ўздымалася ў беларускай гістарычнай літаратуры. Гэта надае асаблівую вартасць чацвёртаму раздзелу манаграфіі, прысвечанаму разгляданым падзеям. Цікава, што паводде пастановы беларускіх дзяржпартыйных органаў меркавалася перасяліць 200 тыс. асоб, пры тым што па падліках упаўнаважаных СНК БССР i польскіх уладаў лічба беларусаў на Беласточчыне вагалася ад 100 да 130 тыс. чалавек. На падставе архіўных дакументаў аўтар робіць выснову, што ініцыятарам гэтага фантастычнага плана быў першы сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка, які, як высветлілася, „абсалютна не валодаў сітуацыяй”. Да таго ж, у адрозненне ад беларускіх палякаў, беларусы Польшчы асабліва не імкнуліся мяняць месца жыхарства. Жаданне пераехаць у БССР выказала меншасць з ix, а частка зусім не хацела рэгістравацца на выезд. Да канца снежня 1946 г. (заканчэння тэрміну перасялення) у Беларусь пераехала каля 28 тыс. чалавек, што складала крыху больш за 11% ад першапачаткова планаванай савецкімі ўладамі колькасці. Беларусы Польшчы з засцярогай ставіліся да савецкага ладу жыцця i ўвогуле да савецкай улады, добра ведаючы, што яна пазбаўляе сялян прыватнай уласнасці на зямлю. Як трапна заўважае A. Вялікі, „для абсалютнай большасці беларусаў Беласточчыны галоўным з’яўлялася… не дзе жыць, а як жыць” (с. 217). Таму большасць беларусаў праігнаравалі перасяленчую акцыю, i толькі нязначная ix частка пераехала ў БССР. Безумоўна, нельга не ўлічваць і палітычныя чыннікі: дзейнасць нацыяналістычнага польскага падполля, ціск з боку некаторых прадстаўнікоў мясцовых уладаў, грамадскія і канфесійныя абставіны. Не выпадкова ж у першую чаргу з’язджалі савецка-кампартыйныя дзеячы, якія адчувалі пагрозу для сябе, i найбольш збяднелыя сяляне, якім не было чаго губляць. На жаль, аўтар падрабязна не раскрывае, чаму пры прыкладна аднолькавых вонкавых чынніках уздзеяння — на польскае насельніцтва ў БССР i беларускае ў Польшчы — колькасць ахвотных пакінуць Беларусь сягала паўмільёна, а перасяленне беларусаў з Беласточчыны практычна правалілася. Падаецца, што адных агульных згадак пра „непрыняцце савецкай улады” ды „сацыяльна-эканамічныя фактары” недастаткова, каб параўнаць i патлумачыць матывацыі паводзінаў людзей.

У цэлым жа трэба адзначыць удумлівы i дапытлівы падыход аўтара да вывучэння прадмета свайго даследавання, дакладную i крытычную ацэнку архіўных дакументаў, суаднясенне ix з логікай падзей i гістарычнымі фактамі. Праўда, пры чытанні кнігі ўзнікае ўражанне, што ён быццам бы пазбягае выказваць ўласнае меркаванне, імкнучыся замяніць яго цытаваннем, часам занадта працяглым. I яшчэ адна агульная рэфлексія. Кожны раз, калі чытаеш публікацыі, што выходзяць у Беларусі, задает сабе пытанне — каго аўтар лічыць сваім? Якую ўладу? Чые інтарэсы для яго — свае? Часцей за ўсё выходзіць, што савецкія, на добры лад — беларускія савецкія, i вельмі рэдка — беларускія нацыянальныя. Пасля прачытання кнігі Анатоля Вялікага адназначнага адказу на гэтыя пытанні мы не знаходзім. Тым не менш, прыгадаем яшчэ раз, што разгледжаная кніга — першае сур’ёзнае даследаванне такога кшталту ў беларускай гістарыяграфіі, сваеасаблівы прарыў у распрацоўцы тэматыкі, якая дагэтуль практычна не вывучалася. Варта спадзявацца, што яна паслужыць стымулам для іншых гісторыкаў, якія займаюцца найноўшай гісторыяй Беларусі, i для самога аўтара ў яго далейшай працы над неразгорнутымі старонкамі беларускай мінуўшчыны.

Мінск

Юры Вашкевіч

Наверх

Галоўная » Архіў катэгорыі '2006 Т.13 Сш. 2'