БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Агляды

Юліуш Бардах як даследчык ВКЛ і яго спадкаемцаў (Марцэлі Косман)

I

26 студзеня 2010 г. еўрапейская навука панесла непапраўную страту: у Варшаве памёр старэйшына польскай гуманістыкі, знакаміты даследчык і арганізатар навуковага жыцця ў другой палове XX ст. — Юліуш Бардах, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, правадзейны член Польскай акадэміі навук і актыўны член Польскай акадэміі ведаў, удзельнік шматлікіх польскіх і замежных (як усходніх, так і заходніх) навуковых арганізацый, у тым ліку Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі (Рым)[1], Міжземнаморскай акадэміі навук (Катанія), Таварыства параўнальнай гісторыі грамадскіх інстытутаў імя Жана Бадэна (Бельгія), Таварыства гісторыі права (Парыж), Міжнароднай камісіі па славянскіх даследаваннях Міжнароднага камітэта гістарычных навук, Міжнароднай камісіі па гісторыі дзяржаўных саюзаў і парламентарызму МКГН, Таварыства па старажытных дзяржавах і дзяржаўных саюзах (Бельгія), Гістарычнай камісіі ПАН і АН СССР (сустаршыня). Чалавек-інстытут, які выдатна праявіў сябе ў цяжкія для навукі гады, выдатны аналітык і сінтэтык, надзвычай паспяховы ў дзеяннях; чалавек, які цвяроза глядзіць на рэчаіснасць і кіруецца думкай у будучыню. Ён меў за сабой багаты жыццёвы досвед[2].
Чытаць далей →

Уладзімір Ісаенка (15.12.1928 – 30.06.2010) (Мікола Крывальцэвіч)

Археолаг Уладзімір Фёдаравіч Ісаенка памёр 30 чэрвеня 2010 г. у Мінску, так і не трапіўшы тым летам у мястэчка Юравічы, што на Прыпяці, дзе ён зрабіў свае першыя археалагічныя адкрыцці і куды штогод з вялікім жаданнем вяртаўся. У тым жа 2010 годзе, хоць і са спазненнем, выйшаў зборнік навуковых прац, які прысвячаўся яго 80-гадоваму юбілею і 70-годдзю з дня нараджэння Міхася Чарняўскага[1]. Уладзімір Ісаенка з той плеяды, якая адрадзіла беларускую археалогію і стварыла навуковую школу. Ён адзін з тых навукоўцаў, якія запачаткоўвалі беларускую неаліталогію.

Пакручастым, часам і драматычным, было яго жыццё, складаным і няпростым быў шлях у навуку. У. Ісаенка нарадзіўся 15 снежня 1928 г. у Горках (Магілёўская вобласць). Яго тата і мама вучыліся тады ў мясцовай Сельскагаспадарчай Акадэміі. Фёдар Ісаенка, бацька будучага навукоўца, прайшоўшы камісарам грамадзянскую вайну, быў сакратаром партячэйкі ў Горацкай акадэміі. У 1932 г. сям’я пераехала ў Мінск. Фёдар Ісаенка працаваў у Наркамземе, пазней трапіў пад рэпрэсіі, але ацалеў[2]. Ісаенкі засталіся жыць у аку паваным фашыстамі Мінску. Бацька пайшоў працаваць аграномам у Мінскую гарадскую ўправу, а маці — на малочны завод. Пазней Фёдар Ісаенка прымаў удзел у Беларускай Народнай Самапомачы[3]. Чытаць далей →

Павел Лойка (12.07.1958 – 22.10.2010) (Васіль Варонін)

22 кастрычніка 2010 г. пайшоў з жыцця Павел Алегавіч Лойка.

Не стала чалавека, які пакінуў па сабе не толькі багатую гістарыяграфічную спадчыну, але і самую добрую памяць у сэрцах многіх і многіх людзей. Гэтая смерць успрымаецца з асаблівым болем і трагізмам яшчэ і таму, што Павел Алегавіч пакінуў гэты свет у росквіце творчых сіл, поўны планаў і ідэй.

Сын вядомага вучонага-філолага, пісьменніка Алега Антонавіча Лойкі, Павел Алегавіч быў узгадаваны ў атмасферы і на лепшых узорах беларускай гуманістыкі. Ён шчыра любіў людзей і вельмі многім дапамог. Цудоўна валодаў словам і меў талент суразмоўніка: умеў гаварыць і, што не менш важна, слухаць. Лагодны ў адносінах з людзьмі, ён, тым не менш, заўсёды меў сваю пазіцыю і ўмеў яе адстойваць. Павел Алегавіч быў шчодра адораны артыстычнымі здольнасцямі, але справай яго жыцця стала гісторыя.
Чытаць далей →

Новыя выданнi, атрыманыя рэдакцыяй

Вялікі А. Ф. Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944–1959 г. Мінск: БДПУ, 2010.

Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Рэд. А. Гардзіенка. Мінск: Медысонт, 2010 (Бібліятэка Бацькаўшчыны, 18).

Україна та розвиток громадянського суспільства після 2004 року. Матеріали українсько-німецької наукової конференції. Выд. С. Луканюк, К. Зьоллер, Т. Вюнш. Тернопіль, 2010.

Beiträge zur Militärgeschichte des Preussenlandes von der Ordenszeit bis zum Zeitalter der Weltkriege. Hg. Von Bernhart Jähnig. Marburg, 2010.

Dembowski A. Co to jest wolność? Wstęp i oprac. M. Wyszomirska i A. Perłakowski. Krakow, 2008.
Чытаць далей →