Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - 2015 Т.22 Сш. 1-2

Том 22, Сшыткі 1-2 (42-43) (Снежань 2015)

Студзеня 16, 2016 |

Выйшаў з друку чарговы том БГА.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 22 Сшыткі 1-2 (42-43) Снежань 2015

Артыкулы
Аляксандр Казакоў. Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы.
Кароль Лапатэцкі. Злачынства здрады ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст.
Юры Гардзееў. Шляхецкія сядзібы ў Гародні ў другой палове XVII – XVIII ст.
Аляксандр Гужалоўскі. Замах на сям’ю: сексуальная рэвалюцыя 1920-х г. у БССР на старонках перыядычнага друку.
Мічыхіра Ясуі. Беларусы і яўрэі ў парламенце Польшчы ў 1922–1927 г.
Анджэй Смалярчык. Таварыства Беларускай Школы ў Палескім ваяводстве ў 1926–1933 г.
Ірына Раманава. “Лепельская справа”: 1937 год у Беларусі.
Генадзь Сагановіч. Беларускі каляндар у гістарычнай асвеце ў 1910–1939 г.

Нацыялогія
Міраслаў Грох. Нацыя як сапраўды еўрапейскі феномен.
Рышард Радзік. Куды ідуць тры народы Русі?

Гісторыя і мова
Тамаш Камусэла. “На” і Рэч Паспалітая.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Алег Ліцкевіч. Да пытання пра “рэканструкцыю” хранікальных тэкстаў XIV–XV ст.
Доўнар, Ларыса І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2012 (Тамаш Камусэла) .
Гардзееў, Юры.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013 (Ігар Капылоў).
Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання / рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск, 2014 (Сяргей Токць).
Einax, Rayk. Entstalinisierung auf Weißrussisch: Krisenbewältigung, sozioökonomische Dynamik und öffentliche Meinung in der Belorussischen Sowjetrepublik 1953–1965. Wiesbaden, 2014 (Антон Лявіцкі) .
Polen. Jubiläen und Debatten. Beiträge zur Erinnerungskultur. Hg. von Peter Oliver und Christian Prunitsch. Wiesbaden, 2012 (Генадзь Сагановіч).

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2013) (Ніна Камарова) .

In Memoriam
Анатоль Грыцкевіч: 31.01.1927–20.01.2015 (Генадзь Сагановіч).

Аўтары нумара

(PDF)

Einax, Rayk. Entstalinisierung auf Weißrussisch: Krisenbewältigung, sozioökonomische Dynamik und öffentliche Meinung in der Belorussischen Sowjetrepublik 1953–1965. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2014. 443 S.

Снежня 22, 2015 |


Нямецкае беларусазнаўства ўжо неаднойчы прапаноўвала выдатныя ўзоры інтэлектуальнай працы з беларускім матэрыялам. Такія даследаванні, як манаграфія Райнэра Лінднэра “Гісторыкі і ўлада” ці калектыўны (з удзелам беларускіх аўтараў, дзе гэтае сутыкненне двух цэхаў надае выданню адмысловае значэнне) “Падручнік па гісторыі Беларусі”[1] трывала ўвайшлі ў беларускі інтэлектуальны кантэкст. Намаганнямі Томаса Бона і іншых даследчыкаў у Гісэне паўстаў плённы асяродак па вывучэнні гісторыі і культуры Беларусі. Адзін з прыкладаў – манаграфія Райка Айнакса “Дэсталінізацыя па-беларуску: пераадоленне крызісу, сацыяльна-эканамічная дынаміка і грамадская мабілізацыя ў Савецкай Беларусі. 1953–1965”, якая выйшла ў шматабяцальнай серыі “Гістарычныя штудыі Беларусі”.

Ключавымі паняццямі працы Райка Айнакса выступаюць “сталінізм” і “дэсталінізацыя”, інакш кажучы, гаворка ідзе пра сталінскае грамадства ў пару падставовай адмены. Хада гэтай адмены – у цэнтры даследавання. Мэта, якую ставіць даследчык: “паказаць, што беларускае грамадства пасля 1953 г., у параўнанні з даваенным часам, зазнала значныя структурныя змены” (13). Да гэтага тэзіса прымыкае пытанне, наколькі ў БССР быў укаранёны сталінізм. У цэлым жа паказваецца развіццё савецкага грамадства пры даследаванні канкрэтна ўзятага выпадку (кейса). Чытаць далей →

ГАРДЗЕЕЎ, ЮРЫ.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013. 189 с. (серыя “Гарадзенская бібліятэка”)

Лістапада 7, 2015 |


У 22 томе БГА (2015)
Інтэнсіўнае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі беларускай анамастыкі ў значнай ступені дазволіла паглыбіць яе тэарэтычныя асновы, пашырыць праблематыку і фактычную базу, удакладніць прынцыпы і метады даследавання. З’явілася вялікая колькасць работ, прысвечаных рознааспектнаму вывучэнню тапонімаў асобных рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў. Але пры ўсім багацці і разнастайнасці прац па беларускай тапаніміцы комплексныя даследаванні, у якіх раскрывалася б дынаміка тапанімічнай прасторы сучаснага беларускага горада ў яе сувязі з грамадска-палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, культурнымі і прыродна-геаграфічнымі рэаліямі, да цяперашняга часу не атрымалі сістэмнага і шырокага навуковага асвятлення. Большасць беларускіх тапанімічных даследаванняў адлюстроўвае сінхронны стан тапанімічных сістэм. Аднак сінхранія – гэта толькі адзін зрэз, які паказвае статычны стан сучасных найменняў, іх узаемную сувязь і абумоўленасць. Сінхранія не можа адказаць, як, калі і чаму склалася тая ці іншая сістэма або асобныя яе звёны, якія змяненні ўласныя назвы перажылі ў сваім развіцці. Для высвятлення ці хаця б гіпатэтычнага вызначэння агульнай тапанімічнай карціны той ці іншай этнічнай супольнасці або пэўнага населенага пункта неабходна глыбіннае асэнсаванне матэрыялу, што складае задачу гістарычнай тапанімікі. Назіранні над матэрыялам гістарычных дакументаў дазваляюць тапанімісту рабіць вывады пра тыповасць пэўных мадэляў у тую ці іншую эпоху, пра іх сувязь з гістарычнымі абставінамі. Пры гэтым абавязковая ўмова пры вывучэнні тапаніміі – выкарыстанне звестак розных навук (гісторыі, геаграфіі, мовазнаўства, этнаграфіі, археалогіі, этналогіі і інш.), што абумоўлена міждысцыплінарным характарам уласных геаграфічных назваў. У сувязі з гэтым манаграфія Юрыя Гардзеева “Тапанімія старажытнай Гародні (XII–XVIII стст.)” надзвычай актуальная, у ёй упершыню ў Беларусі прасочваецца гісторыя ўзнікнення, развіцця і трансфармацыі тапанімічнай сістэмы Гародні на вялікім храналагічным адрэзку – ад перыяду Сярэднявечча да Новага часу. Чытаць далей →

Тамаш Камусэла. “На” і Рэч Паспалітая

Верасня 5, 2015 |


У 22 томе БГА (2015)

Мова – такі звычайны і часта ўжываны намі інструмент, асабліва тая, на якой мы размаўляем з дзяцінства, што ўспрынятую праз яе своеасаблівую карціну рэальнасці мы лічым “аб’ектыўнай” і амаль што “натуральнай”. Свет, убачаны праз прызму першай засвоенай намі мовы (якую звычайна называюць “роднай” ці “матчынай”), выглядае не кранутым ніякімі скажэннямі; сама такая мова, яе мадэлі і катэгорыі здаюцца нам “эталоннымі”; мы адчуваем яе як частку сябе. Вось чаму мы не звяртаем увагі на той факт, што кожная мова ўтвараецца супольнасцю яе носьбітаў – групай людзей, аб’яднаных памяццю пра агульную мінуўшчыну і яе найважнейшыя падзеі. А аблічча мовы вызначаецца не толькі наборам лексічных і граматычных асаблівасцяў, якія па невядомых прычынах пашырыліся і замацаваліся ў пэўны час, але і тым следам, што пакінулі памянёныя падзеі. Гэтая сувязь яшчэ больш выяўляецца, калі мова набывае пісьмовую форму і трапляе ў ліставанне, кнігадрукаванне і справаводства. З гэтага моманту пісьмовая і вусная формы мовы пачынаюць моцна ўплываць адна на адну. Асабліва мацнее такі ўплыў у мадэрную эпоху – па меры пашырэння ўсеагульнай адукацыі і пісьменнасці. Чытаць далей →

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.)

Ліпеня 18, 2015 |

У 22 томе БГА (2015)

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання: матэр. І Міжнар. навукова-практ. канферэнцыі (Мінск, 14–16 лістапада 2013 г.) / Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю ТАА «Інстытут рознічных тэхналогій “Менка”»; рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2014. 295 с.

У 2014 г. выйшаў у свет навуковы зборнік “Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання”. Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску 14–16 лістапада 2013 г. Унікальнасць выдання ў тым, што ініцыятарам правядзення канферэнцыі і выпуску зборніка выступіла прыватная кампанія “Менка”. Паводле меркавання аднаго з рэдактараў выдання Захара Шыбекі, гэта пакуль першы і адзіны такі прыклад у нашай краіне. Чытаць далей →

ДОЎНАР, ЛАРЫСА І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск: БДУКМ, 2012. 252 с.

Траўня 13, 2015 |

У 22 томе БГА (2015)


Сёння Ларыса Доўнар – адзін з найлепшых даследчыкаў гісторыі кнігі ў Беларусі. Яна працуе на кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а да нядаўняга часу з’яўлялася і галоўным бібліятэкарам Аддзела рэдкіх кніг ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, паспяхова спалучаючы даследаванні і выкладанне з практычнай работай непасрэдна з кнігамі як прафесійны бібліятэкар. Л. Доўнар выдатна спраўляецца з усімі ролямі і знаёміць студэнтаў і зацікаўленых чытачоў з гісторыяй кнігі ў Беларусі. Гэтая гісторыя часам досыць складаная з-за змянення дзяржаўных межаў і палітычнага ладу, а таксама з прычыны палітызацыі пытанняў мовы і пісьменства.

У рэцэнзаванай кнізе – дапаможніку для студэнтаў па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства” названага ўніверсітэта — аўтар у большасці выпадкаў паспяхова адказвае на вострыя пытанні, карыстаючыся метадам, які практыкавалі паслядоўнікі histoire croisée. Праўда, тут не згадваецца ні наватарскі падыход, ні сам тэрмін, які з нядаўняга часу стаў модным сярод сацыёлагаў у Заходняй Еўропе. Тым не менш Л. Доўнар скрупулёзна раскрывае сутнасць праблемы, карыстаючыся міждысцыплінарным падыходам. Аўтар усведамляе, што праекцыя сучасных межаў беларускай нацыянальнай дзяржавы на данацыянальнае мінулае анахранічная, і гэта непазбежна выклікала б супярэчнасці, з якімі трэба лічыцца. Чытаць далей →

Міраслаў Грох. Нацыя як сапраўды еўрапейскі феномен

Студзеня 30, 2015 |

У 22 томе БГА (2015)

У гэтым дакладзе будзе абгрунтаванае меркаванне, што як тэрмін “нацыя”, так і нацыю ў сэнсе гістарычна сфармаванай вялікай сацыяльнай групы не трэба разглядаць як пабочную з’яву або нават прадукт “нацыяналізму”, а трэба даследаваць іх як самастойныя спецыфічна еўрапейскія феномены. Мне важна выразна адмежавацца ад скажэння, што паўстала праз “экспарт” тэрміна “нацыя” з Еўропы ў іншыя цывілізацыі і сістэмы каштоўнасцяў, каб урэшце – пад тэрмінам “нацыяналізм” – атруціць нашу тэрміналогію.

Дзеля гэтай мэты я пачну з банальнага метадалагічнага досведу, што любая гістарычная з’ява, любая падзея перадаецца праз словы, тэрміны. Такім чынам, у першай частцы свайго даклада я паспрабую асобна даследаваць і тэматызаваць, з аднаго боку, узровень слоў, а з другога боку – узровень рэальных падзей і структур. Чытаць далей →

Беларуская літаратура X–XV стст. / Укладанне, прадмова, каментарый, пераклад на беларускую мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. Мінск: Беларуская навука, 2010. 410 с.

Снежня 16, 2014 |

У 22 томе БГА (2015)


Беларуская літаратура X–XV стст. / Укладанне, прадмова, каментарый, пераклад на беларускую мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. Мінск: Беларуская навука, 2010. 410 с.

Тэма нашай рэцэнзіі – шэраг тэкстаў, надрукаваных доктарам філалагічных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Іванам Саверчанкам у хрэстаматыі пад выглядам рэканструкцыі аўтэнтычных хранікальных твораў XIV–XV ст. Гэта тэксты, якія І. Саверчанка пазіцыянуе ў прадмове як “яркія помнікі нацыянальнага прыгожага пісьменства” і нават узоры “беларускай гатычнай літаратуры” (с. 5): “Аповесць пра Гедзіміна”, “Запісы пра княжанне Альгерда”, “Аповесць пра вялікага князя Альгерда”, “Запісы пра княжанне Ягайлы”, “Аповесць пра Ягайлу”, “Летапіс княжання Вітаўта”, “Аповесць пра рыцарскія справы і ўчынкі Вітаўта Вялікага”. Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Шляхецкія сядзібы ў Гародні ў другой палове XVII – XVIII ст. (арганізацыйна-гаспадарчы аспект функцыянавання)

Жніўня 2, 2010 |


Горад перыяду Новага часу, будучы шматграннай з’явай, характарызаваўся тэрытарыяльна абмежаванай канцэнтрацыяй насельніцтва, яго аб’яднанняў і ўстаноў, шматлікіх культавых, адміністрацыйных і вытворча-паслуговых аб’ектаў Акрамя таго, ён выступаўдынамічнай сацыяльна-прасторавай сістэмай разнапланавых узаемадачыненняў гараджан, да аднаго з элементаў якой трэба аднесці маёмасныя адносіны. Уладальнікамі і карыстальнікамі нерухомай маёмасці ў горадзе былі не толькі мяшчане, але і духавенства, і шляхта. З цягам часу ў гарадах пачаў развівацца фонд зямельных прасторавамаёмасных адзінак, адасобленых у адміністрацыйна-судовым плане, якія ў выніку атрымання лібертацыі падпарадкоўваліся земскаму праву, а іх жыхары выконвалі павіннасці на карысць уладальніка сядзібы [1][2]. Вядома, трэба памятаць, што працэс утварэння комплексаў шляхецкіх уладанняў у залежнасці ад мясцовых умоваў працякаў з рознай ступенню інтэнсіўнасці. Трэба ўлічыць і тое, што не кожны пляц ці яго забудова, якія знаходзіліся ў валоданні ці карыстанні шляхціча, можна лічыць юрыдыкай. Па гэтай прычыне паняцці юрыдыка і шляхецкая сядзіба нельга лічыць тоеснымі. Чытаць далей →

Кароль Лапатэцкі. Злачынства здрады ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст.

Жніўня 1, 2010 |


Гэты артыкул прысвечаны працэсу эвалюцыі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўяўленняў пра злачынства здрады [1]. Аналізуюцца падзеі XVI ст., калі, з аднаго боку, з’явіліся тры рэдакцыі Статута ВКЛ (1529, 1566 і 1588 г.) [2], а з другога – вяліся працяглыя войны з Вялікім Княствам Маскоўскім. Калі параўнаць дзве дзяржавы пад панаваннем Ягелонаў, будзе відавочна, што праблема здрады куды вастрэй стаяла для Вялікага Княства, чым для Каралеўства Польскага, бо ў ВКЛ здаралася, што і цэлыя роды, і асобныя дзеячы пераходзілі на бок праціўніка або ўцякалі ў варожую краіну [3]. Мяне цікавіць, як на пагрозу страты незалежнасці, а таксама на неадназначную пазіцыю хоць і невялікай, але істотнай часткі грамадства рэагавалі дзяржаўныя інстытуты, адказныя за праваўтварэнне і правапрымяненне. Чытаць далей →

Рышард Радзік. Куды ідуць тры народы Русі?

Жніўня 1, 2010 |


Усходнія славяне на працягу апошніх стагоддзяў выпрацавалі пачуццё прыналежнасці да трыадзінай агульнарускай супольнасці, якая іх яднае і часта завецца нацыянальнай. Пры тым што не толькі ў расіян, але ўжо ў XIX ст. – ва ўкраінцаў, а ўслед за імі, на самым пачатку XX ст., і ў беларусаў, сфармаваўся ўласны сучасны нацыянальны рух. Гэты артыкул прысвечаны характару і сэнсаваму напаўненню ўсіх названых супольнасцяў, а таксама вызначэнню меры прыналежнасці іх непасрэдных удзельнікаў да агульнарускай і нацыянальнай спадчыны. Матэрыял абапіраецца перадусім на даследаванні галаўных сацыялагічных установаў Расіі, Украіны і Беларусі [1]. На практыцы сам тэрмін триединый русский народ ужываецца вельмі рэдка: спарадычна – паміж навукоўцамі, часцей – у колах публіцыстаў і ідэолагаў. Аднак сэнсавае напаўненне гэтага тэрміна ў вялікай ступені прыкладаецца да трох асобных нацыянальных рухаў. Чытаць далей →

Polen. Jubiläen und Debatten. Beiträge zur Erinnerungskultur / Hg. von Peter Oliver Loew und Christian Prunitsch .Wiesbaden: Harrassowitz, 2012. 208 S.

Жніўня 1, 2010 |

Кнігу складаюць даклады нямецкіх і польскіх навукоўцаў, прачытаныя ў рамках спецыяльнай серыі лекцый (Ringvorlesungen), што была арганізавана ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна і Універсітэце Ёгана Гутэнберга ў Майнцы ў зімовым семестры 2010/11 г. Усе яны прысвечаны славутым падзеям і асобам з гісторыі Польшчы, якія сталі важнымі для сучаснай польскай ідэнтычнасці і юбілеі якіх адзначаліся ў тым годзе. Такім чынам, усе тэксты яднае папулярная сёння тэма культуры памяці. Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2013 г.

Жніўня 1, 2010 |

На ступень доктара гістарычных навук

Здановіч, У. В. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945 гг.) у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі : 07.00.09 / Здановіч Уладзімір Васільевіч ; ДНУ “Ін-т гісторыі Нац. акад. навук Беларусі”. – Мінск, 2012. – 46 с. – Бібліягр.: с. 37–43 (62 назв.).

Лавринович, Д. С. Общероссийские либеральные партии и организации в общественно-политической жизни Беларуси (1905–1918 гг.) : 07.00.02 / Лавринович Дмитрий Сергеевич ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2013. – 48 с. – Библиогр.: с. 37–45 (79 назв.).

Ярмусик, Э. С. Римско-католическая церковь в Беларуси (1939–1991 гг.) : 07.00.02 / Ярмусик Эдмунд Станиславович ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2013. – 49 с. – Библиогр.: с. 38–46 (76 назв.).

На ступень кандыдата гістарычных навук

Али Абед Али. Внешняя политика Ирака в 2003– 2011 гг. : 07.00.15 / Али Абед Али ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2013. – 23 с. – Библиогр.: с. 20 (9 назв.). Чытаць далей →

Галоўная » Архіў катэгорыі '2015 Т.22 Сш. 1-2'