Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - 2015 Т.22 Сш. 1-2

Аляксандр Казакоў. Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы1

Жніўня 1, 2010 |


Аршанская бітва 1514 г., стаўшы рэзанансавай падзеяй сваёй эпохі, была вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім як “Вялікай бітва” [1]. Заняла яна і прыкметнае месца ў нацыянальным гістарычным дыскурсе суверэннай Беларусі пачатку 90-х г. XX ст. Бітва пад Оршай выкарыстоўвалася як прыклад паспяховага змагання беларусаў супраць замежнай агрэсіі нароўні з бітвай Грунвальдскай. На сённяшні дзень, аднак, афіцыйная гістарычная палітыка па зразумелых прычынах не знаходзіць месца Аршанскай бітве ў калектыўнай памяці беларусаў. Тым не менш яна працягвае выклікаць пэўны грамадскі інтарэс, які чакана ўзрос у сувязі з яе 500-годдзем. “Жыццё” гэтай падзеі ўгістарыяграфіі розных эпох і гістарычнай памяці народаў само па сабе становіцца прадметам даследавання [2]. Чытаць далей →

In Memoriam Анатоль Грыцкевіч: 31.01.1927–20.01.2015

Жніўня 1, 2010 |

На самым пачатку года нас пакінуў Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, выдатны беларускі гісторык і грамадскі дзеяч, працы якога даходзілі да самай шырокай публікі.

Анатоль Грыцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1927 г. у Мінску. У 23 гады ён скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, а потым Мінскі педагагічны інстытут замежных моў (1955). Завочна будучы даследчык адвучыўся і на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958), каб звязаць сваё жыццё з вывучэннем мінулага Беларусі. З 1959 г. ён быў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, пакуль у 1975 г. не перайшоў выкладаць у Мінскі інстытут культуры (цяпер – Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў), дзе да 2006 г. працаваў загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, а потым заставаўся прафесарам. У 1986 г. атрымаў навуковую ступень доктара гістарычных навук, праз год – званне прафесара.

Анатоль Грыцкевіч даследаваў сацыяльна-эканамічнае развіццё прыватнаўласніцкіх гарадоў на землях Беларусі і Літвы ХVІ–ХVІІІ ст., канфесійную і ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, генеалогію і гісторыю шляхты, беларускую гістарыяграфію, а таксама нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі пасля І сусветнай вайны, і ў кожнай з пералічаных тэматык ён стаў прызнаным экспертам. Але адной з самых любімых тэм даследчыка была гісторыя Слуцка і Случчыны – яго малой радзімы. Як гісторык надзвычай шмат рабіў для гістарычнай асветы і папулярызацыі ведаў пра мінулае Беларусі – выступаў з публічнымі лекцыямі і пісаў для друку навукова-папулярныя артыкулы. Пры гэтым ён і ў савецкія часы мог і ўмеў пісаць і казаць тое, што не ўзгаднялася з афіцыйнай канцэпцыяй гісторыі краіны.

У асобе Анатоля Пятровіча мы мелі не проста выдатнага навукоўца – ён быў вялікім патрыётам Беларусі і яе актыўным грамадзянінам. Навуку яму ўдавалася плённа спалучаць з грамадска-палітычнай дзейнасцю. Невыпадкова ў гады перабудовы навуковец стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту (1988) і Таварыства беларускай мовы (1989), пазней уваходзіў у многія грамадскія арганізацыі і з’яўляўся прэзідэнтам Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына” (2001–2005). У 1996–1997 г. ён уваходзіў і ў рэдакцыйную раду “Беларускага Гістарычнага Агляду”.

Анатоль Грыцкевіч быў адной з найбольш яркіх постацяў нацыянальнай гістарыяграфіі Беларусі – тым, каго ведалі ды паважалі і гісторыкі суседніх краін. У пачатку 1990-х, калі скончылася савецкая эпоха і знікла “жалезная заслона”, а Беларусь стала суверэннай дзяржавай, менавіта ён актыўна прадстаўляў беларускую гістарычную навуку ў замежжы – уваходзіў у міжнародныя борды і ўдзельнічаў у міжнародных навуковых праектах. Заслугі навукоўца адзначыў часопіс “Przegląd Wschodni”, узнагародзіўшы яго дыпломам Аляксандра Гейштара (2008). У адным з міжнародных праектаў з Анатолем Пятровічам пашанцавала працаваць аўтару гэтых радкоў: як член рэдакцыйнага камітэта па напісанні гісторый Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны ён быў навуковым рэдактарам беларускіх тамоў і ў 1992–1996 г. браў жывы ўдзел ва ўсіх этапах іх падрыхтоўкі – ад выпрацоўкі канцэпцый да супольнага абмеркавання тэкстаў. Назаўжды запомнілася яго шляхотная культура, яго ўменне бачыць галоўнае, здольнасць тонка жартаваць, смяяцца і пры гэтым не паддавацца ніякім кампрамісам у прынцыповых пытаннях.

Анатоль Грыцкевіч пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Беларусь страціла свайго руплівага гісторыка, які верыў у яе будучыню і працаваў дзеля яе да сваіх апошніх дзён.

Генадзь Сагановіч

Генадзь Сагановіч. Беларускі каляндар у гістарычнай асвеце ў 1910–1939 г.

Жніўня 1, 2010 |


Настольныя календары кніжнага фармату (сучаснага тыпу) былі вядомыя на землях Беларусі з часоў Рэчы Паспалітай, дзе яны пачалі выходзіць прыкладна з сярэдзіны ХVІІІ ст. Дзякуючы таму, што ў іх змяшчалася многа інфармацыі практычнага характару з розных галін жыцця – з сельскай гаспадаркі, медыцыны, ветэрынарыі, а таксама звесткі па гісторыі, такія кніжачкі карысталіся асаблівай папулярнасцю шырокіх колаў насельніцтва [1]. “Людская супольнасць не можа абысціся без календара” [2], – пісаў ананімны аўтар аднаго з кракаўскіх выданняў названай эпохі. Як адзначаюць даследчыкі, ужо ў апошнія дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай яны сталі своеасаблівай энцыклапедыяй не толькі для шляхты і мяшчан, але ў пэўнай меры і для сялян [3]. Чытаць далей →

Анджэй Смалярчык. Таварыства Беларускай Школы ў Палескім ваяводстве ў 1926–1933 г.*

Жніўня 1, 2010 |


Палескае ваяводства ў міжваенны перыяд – найменш даследаваны рэгіён тагачаснай польскай дзяржавы. Асноўная прычына – цяжкасці з доступам да беларускіх і літоўскіх архіваў у савецкі час. Да пачатку 1990-х г. вывучэнне гісторыі ўсходніх рэгіёнаў Другой Рэчы Паспалітай было немагчымае: доступ у архівы быў закрыты. Становішча карэнным чынам змянілася ў 1990 г. Адкрыццё ўсходніх архіваў для польскіх навукоўцаў дазволіла праводзіць комплексныя гістарычныя даследаванні. Чытаць далей →

Аляксандр Гужалоўскі. Замах на сям’ю: сексуальная рэвалюцыя 1920-х г. у БССР на старонках перыядычнага друку

Жніўня 1, 2010 |

Ідэя сексу дазваляе выявіць тое,

што робіць уладу ўладаю.

Мішэль Фуко

Базавыя інстынкты чалавека, у тым ліку сексуальны, ніводная чалавечая цывілізацыя не была здольная забараніць ці адмяніць. Аднак усе цывілізацыі выпрацоўвалі сістэмы рэгулявання сексуальнага інстынкту ў выглядзе маральных і юрыдычных забарон. Таталітарныя дзяржавы, што існавалі ў ХХ ст., пайшлі далей і паспрабавалі выкарыстаць сексуальную энергію насельніцтва – гэты адвечны рухавік – як інструмент сацыяльнага інжынірынгу. У СССР змена сексуальнасці і сексуальных паводзінаў людзей была абумоўлена зменаю правіцеляў і палітычнага курсу краіны.

Сексуальнасць у Савецкім Саюзе прайшла цыкл ад нечуванай свабоды 1920-х г. праз кансерватызм эпохі сталінізму і адносна ліберальныя дзесяцігоддзі “развітога сацыялізму» да сексуальнага буму канца 1980-х – пачатку 1990-х г. Чытаць далей →

Ірына Раманава. “Лепельская справа”: 1937 год у Беларусі

Жніўня 1, 2010 |


У другой палове 1937 – пачатку 1938 г. па СССР пракацілася хваля раённых паказальных працэсаў, агульная колькасць якіх склала не менш за некалькі сотняў. Першы быў праведзены ў БССР, у Лепельскім раёне [1].

Суды былі даволі нетыповымі: на лаве падсудных – кіраўнічыя кадры раёнаў, сельсаветаў і калгасаў, усе абвінавачванні будаваліся вакол масавых фактаў злоўжывання і насілля над працоўным сялянствам. “Працоўным сялянствам” у час гэтых падзеяў называлі не толькі калгаснікаў, але і аднаасобнікаў (тых, што не ўступілі ў калгасы); яны яшчэ зусім нядаўна класіфікаваліся выключна як кулакі ці падкулачнікі – рэальныя або патэнцыйныя ворагі савецкай улады, якім не было месца ў сацыялістычным грамадстве. Чытаць далей →

Мічыхіра Ясуі. Беларусы і яўрэі ў парламенце Польшчы ў 1922–1927 г. Супрацоўніцтва і разыходжанні паміж тэрытарыяльнымі і экстэрытарыяльнымі меншасцямі

Жніўня 1, 2010 |


Мэта гэтай працы – паказаць узаемаадносіны паміж беларусамі і яўрэямі ў парламенце міжваеннай Польшчы першага склікання (1922–1927). Нягледзячы на існаванне пэўнай літаратуры, прысвечанай Беларускаму пасольскаму клубу [1], – а ў выпадку Яўрэйскага парламенцкага кола (далей – Яўрэйскае кола) літаратуры нават даволі багатай [2], – гісторыкі мала ўвагі аддавалі ўзаемаадносінам паміж дзвюма названымі фракцыямі [3]. У гэтым артыкуле праз параўнанне дзейнасці Беларускага пасольскага клуба і Яўрэйскага кола я хацеў бы адлюстраваць спецыфіку стасункаў паміж прадстаўніцтвамі “тэрытарыяльных» і“экстэрытарыяльных” нацыянальных меншасцяў. Чытаць далей →

Аўтары нумара

Студзеня 1, 2010 |

Jury Hardziejeŭ

Uniwersytet Jagielloński

ul. Gołębia 24,

31-007 Kraków

Miroslav Hroch

Charles University in Prague

Ovocný trh 3-5,

116 36 Praha 1

Аляксандр Гужалоўскі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

вул. Чырвонаармейская 6

220030 Мінск

Michihiro Yasui

Ozuka Nishi 7-5-25

Asaminami ku,

Hiroshima City

731-3167 Japan

Аляксандр Казакоў

Беларускі дзяржаўны

тэхналагічны ўніверсітэт

вул. Свярдлова 13А,

Мінск 220006

Tomasz Kamusella

University of St Andrews

Centre for Transnational History

School of History

St Katharine’s Lodge, The Scores

St Andrews, Fife KY16 9AR

Scotland, UK

Karol Łopatecki

Uniwersytet w Białymstoku

ul. Marii Skłodowskiej-Curie 14,

15-097 Białystok

Ірына Раманава

European Humanities University

Tauro g. 12

LT-01114 Vilnius

Ryszard Radzik

Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie

ul. Langiewicza 6A

20-031 Lublin

Генадзь Сагановіч

European Humanities University

Tauro g. 12

LT-01114 Vilnius

Andrzej Smolarczyk

Uniwersytet w Białymstoku

ul. Marii Skłodowskiej-Curie 14,

15-097 Białystok

Галоўная » Архіў катэгорыі '2015 Т.22 Сш. 1-2'