Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - 2016 Т.23 Сш. 1-2

Новы нумар БГА

Сакавіка 2, 2017 |

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 23 Сшыткі 1-2 (44-45) Снежань 2016

Артыкулы
Анджэй Гіль. Унійныя тэндэнцыі ў праваслаўнай царкве ВКЛ у канцы XV — пачатку XVI ст.
Аляксандр Пагарэлы. Прэса і публічная сфера ў заходнебеларускай вёсцы ў 1920-30-я гады.
Юры Грыбоўскі. “Латвійскі” перыяд дзейнасці Мікалая Дзямідава (1922-1942).
Сяргей Новікаў. Баявыя дзеянні ў Беларусі летам 1941 г.: гістарыяграфічныя міфы і гістарычная рэальнасць.
Ірына Романова. Пасляваенны яўрэйскі Бабруйск.
Марж Фігура, Лукаш Стаськевіч. Помнік князю Альгерду ў Віцебску як элемент гістарычнай палітыкі Беларусі.
Сантэ Грачыёці. Пра даследаванні беларускага “Трышчана” ў Італіі.
Генадзь Сагановіч. Погляды Мікалая Улашчыка на Люблінскую унію і яе наступствы.

Палеміка
Геранім Граля. Ці была Рэч Паспалітая каланіяльным утварэннем?

Архіваліі
Юрый Мыцык. Інвентар і люстрацыі Лоева і Горваля XVII – сярэдзіны XVIII ст.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Юры Гардзееў. Заўвагі наконт вывучэння гісторыі самакіравання на беларускіх землях.
Алена Маркава. Пакараць нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга.
Юрась Бачышча. Польская школьная палітыка на Палессі: вядомае і невядомае.
Аляксандр Ланеўскі. Гісторыя палітычнай неэфектыўнасці: польскі погляд на беларускую апазіцыю.
Старченко, Наталя. Честь, кров і риторика. Конфлікт у шляхетському середовищі Волині (друга половина XVI — початок XVII століття). Київ, 2014 (Віталь Галубовіч).
Kamusella, Tomasz. The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe. Palgrave MacMillan, 2012 (Сяргей Запрудскі).
Mačiulis, Dangiras / Staliūnas, Darius. Lithuanian Nationalism and the Vilnius Question, 1883—1940. Marburg, 2015 (Аляксандр Пагарэлы).
Гребень, Евгений А. Гражданское население Беларуси в условиях немецкой оккупации (1941—1944 гг.). Минск, 2016 (Любоў Козік).
Diskriminier — vernichtet — vergessen. Behinderte in der Sowjetunion, unter nationalsozialistischer Besatzung und im Ostblock 1917-1991 / Hg. von A. Friedman und R. Hudemann. Stuttgart, 2016 (Сяргей Новікаў).
Бон, Томас М. “Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Мінск, 2016 (Сяргей Харэўскі).

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2014-16). (Наталля Анофранка).
Аўтары нумара
Contents

MAČIULIS, DANGIRAS / STALIŪNAS, DARIUS. Lithuanian Nationalism and the Vilnius Question, 1883–1940. Verlag Herder-Institut, Marburg, 2015. VI + 236 pp.

Лістапада 1, 2016 |

У 23 томе БГА (2016)
Праблема Вільні і Віленшчыны заўжды выклікала самыя розныя рэакцыі ў беларусаў. Рацыянальныя аргументы спрэчак пераплятаюцца тут з эмацыйнымі рэакцыямі. Сам горад, сёння сталіца Літвы, і тэрыторыі вакол яго мелі ў свой час (і маюць цяпер) вялікую сімвалічную значнасць. Чэслаў Мілаш, жыццё якога было звязана з гэтым горадам, наракаў на тое, што для людзей з тэрыторый, размешчаных па-за прасторай былога Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, назва гэтага горада і яго гістарычныя помнікі нічога не кажуць[1]. Яны не могуць зразумець таго эмацыйнага наcтрою, які вызначае характар дыскусій пра прыналежнасць горада і спадчыну розных культур і народаў у ім. Але для пэўнай колькасці інтэлектуалаў і простых людзей, якія жывуць у самой сучаснай Вільні і яе ваколіцах, а таксама для геаграфічных суседзяў сучаснай Літвы, асабліва беларусаў і палякаў, гэта зусім не так. З’яўленне ж новай кнігі прыадкрые для шырокага кола міжнароднай публікі адзін з гістарычных аспектаў гарачых дыскусій і пазнаёміць з літоўскім пунктам гледжання на Вільню.

Аналізаваная тут манаграфія фактычна ўпершыню на англійскай мове паказвае праблему месца Вільні і Віленшчыны менавіта ў літоўскім нацыянальным дыскурсе з улікам усіх тых зменаў, якія з ім адбыліся ў перыяд з канца XIX ст. да пачатку Другой сусветнай вайны.

Кніга “Літоўскі нацыяналізм і віленскае пытанне ў 1883–1940 г.” Дангіраса Мачуліса і Даруса Сталюнаса, двух вядучых спецыялістаў па новай гісторыі Літвы, апавядае пра тое, як ідэя невялікай групы інтэлектуалаў аб неабходнасці валодаць Вільняй і Віленскім краем ператварылася ў набытак масавай свядомасці (3), трансфармавалася ў стрыжнявую, а часам нават экзістэнцыяльную праблему, ад вырашэння якой залежаў ужо не толькі псіхалагічны камфорт, але і лёс цэлай дзяржавы і народа. Ідэя валодання Вільняй калі не стварыла Літву, то стала адной з цэнтральных матывавальных ідэалагем, якая дапамагала мабілізаваць як носьбітаў літоўскага нацыянальнага дыскурсу, так і адрасатаў іх агітацыі, шараговых літоўцаў. Чытаць далей →

Алена Маркова. Пакараць смерцю нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга*

Жніўня 20, 2016 |

У 23 томе БГА (2016)
У кнізе Пэра Андэрса Рудлінга “The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906–1931” (“Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму, 1906–1931”), якая выйшла летась у выдавецтве Пітсбургскага ўніверсітэта, паслядоўна аналізуюцца ўсе нацыянальныя ініцыятывы беларускіх інтэлектуальных элітаў, што вялі да стварэння і ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці (як у форме БНР, так і ў форме БССР / ССРБ) і ў той ці іншай форме развіваліся далей па абодва бакі савецкай мяжы аж да 1931 г.

Гэтыя ініцыятывы ў савецкай БССР (т. зв. “беларускім доме”) прымалі форму нацыянальнай палітыкі (беларусізацыі), а на беларускіх этнічных тэрыторыях у складзе Польшчы, далучаных пазней да СССР у 1939 г., у той час праходзіла актыўная палітычная мабілізацыя беларускага насельніцтва ў выніку паспяховай дзейнасці беларускіх масавых палітычных арганізацый (Беларуская сялянска-работніцкая грамада). Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Заўвагі наконт вывучэння гісторыі самакіравання на беларускіх землях

Ліпеня 7, 2016 |

У 23 томе БГА (2016)
У 2013 г. убачыла свет манаграфія Сяргея Стрэнкоўскага, прысвечаная гісторыі гарадскога самакіравання на Беларусі ў канцы XIV – XVIII ст.[1]. Яе тыраж – адносна невялікі, 100 асобнікаў, што, магчыма, у выпадку навуковай працы апраўдана.

Рэцэнзаваная кніга (фактычна тэкст дысертацыі) складаецца з двух тамоў. У першай, аб’ёмнай па памеры (амаль 600 старонак), частцы аўтар змяшчае гістарыяграфічны агляд і тры раздзелы, у якіх асвятляюцца формы самакіравання беларускіх гарадоў, што не былі заснаваны на магдэбургскім праве ці гэтым правам валодалі. У апошнім раздзеле тома разглядаецца пытанне карпаратыўнай структураванасці гарадскога самакіравання. Зрэшты, у анатацыі да кнігі сцвярджаецца, што ў публікацыі праведзены аналіз розных відаў самакіравання (устаўнага, магдэбургскага), яго структуры. Другі том – гэта дадатак табліц, старанна апрацаваных аўтарам. Тэкст дапоўнены ілюстрацыйным блокам.

Ва “Уводзінах” аўтар фармулюе “мэты і задачы”, гаворачы пра факусаванне ўвагі на эвалюцыі самакіравання беларускіх гарадоў на храналагічным адрэзку чатырох стагоддзяў і яго арганізацыйна-функцыянальных праявах. Чытаць далей →

Галоўная » Архіў катэгорыі '2016 Т.23 Сш. 1-2'