Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - 2018 Т. 25 Сш. 1-2

Classics and Communism. Greek and Latin behind the Iron Curtain, eds. GYÖRGY KARSAI, GÁBOR KLANICZAY, DAVID MOVRIN and ELŻBIETA OLECHOWSKA. Ljubljana, Budapest, Warsaw: Ljubljana University Press, Faculty of Arts; Collegium Budapest Institute for Advanced Study, and the Faculty of “Artes Liberales”, University of Warsaw, 2013. 576 p. Classics and Class. Greek and Latin Classics and Communism at School, eds. DAVID MOVRIN and ELŻBIETA OLECHOWSKA. Warsaw, Ljubljana: Faculty of “Artes Liberales”, University of Warsaw; Ljubljana University Press, Faculty of Arts, 2016. 572 p.

Чэрвеня 9, 2010 |

У 2013 і 2016 г. у Будапешце, Варшаве і Любляне выйшлі два зборныя тамы артыкулаў, прысвечаных гісторыі класічнай філалогіі ў краінах савецкага блока. Гэтыя даследаванні – вынік гранта “Gnôthi seauton! Classics and Communism: The History of the Studies on Antiquity in the Context of the Local Classical Tradition in the Socialist Countries 1944/45–1989/90”, рэалізаванага праз Калегіум Будапешт у 2009–2010 г. пры ўдзеле вядучых навуковых асяродкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Рэдактарамі зборнікаў сталі венгры класічны філолаг Дзьёрдзь Каршай і гісторык-медыявіст Габар Кланіцай, філолагікласікі са Славеніі і Польшчы Дэвід Моўрын і Альжбета Аляхоўская, якія заангажавалі выдатных прадстаўнікоў дысцыпліны з розных краін. Названыя зборнікі – выключныя паводле глабальнасці падыходу, шырыні геаграфічнага абсягу і сістэмнасці ў пастаноўцы пытанняў (да выдання рыхтуецца таксама трэці том, прысвечаны савецкай тэатральнай культуры, звязанай з антычнасцю). У геаграфічным плане зборнікі ахопліваюць многія краіны ўсходняга блока: Венгрыю, Чэхаславакію, Югаславію (Славенію, Сербію, Боснію і Герцагавіну, Харватыю), Польшчу, ГДР, Балгарыю, Румынію; Савецкі Саюз (РСФСР, Літву, Украіну); камуністычныя колы Вялікабрытаніі, а таксама апісваюць трансатлантычныя сувязі. Хоць ні ў адным з гэтых тамоў не прадстаўлена непасрэдна Беларусь (што звязана, напэўна, з адсутнасцю выкладання класічнай філалогіі ў БССР на ўніверсітэцкім узроўні), аднак наяўныя звесткі падаюцца вельмі важнымі для асэнсавання кантэксту, у якім існавала рэспубліка, а таксама даюць інфармацыю пра ўстановы, дзе вучыліся і нашы суайчыннікі. “Classics and Communism” прысвечана лёсам філолагаў-класікаў, “Classics and Class” накіравана на асвятленне гісторыі класічнай адукацыі, закранаюцца праблемы яе развіцця ў сучасным свеце, апісваюцца філолагі і настаўнікі. Артыкулы напісаны на англійскай мове, хоць даклад знакамітага неалацініста Вільфрэда Штроха гучаў на канферэнцыі ў Любляне ў 2013 г. на лаціне (“Classics and Class”: 113). Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2018 г.

Чэрвеня 9, 2010 |

Доктарскія дысертацыі

Кручковский, Т. Т. История Польши в концепциях российской историографии ХІХ – начала ХХ века: 07.00.09 / Кручковский Тадеуш Тадеушевич ; Белорус. гос. ун-т. –Минск, 2018. – 49 с. – Библиогр.: с. 38–46 (70 назв.).

Мяцельскі, А. А. Мсціслаўская воласць, княства і ваяводства: адміністрацыйна-тэрытарыяльнае, гаспадарчае і канфесійнае развіццё ў XI–XVIII стст.: 07.00.02 / Мяцельскі Андрэй Анатольевіч ; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2018. – 46 с. – Бібліягр.: с. 39–43. (62 назв.).

Острога, В. А. Изучение новой и новейшей истории зарубежных стран в белорусской историографии (1919–1991 гг.): 07.00.09 / Острога Виктор Александрович ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2018. – 51 с. – Библиогр.: с. 38–48 (97 назв.) Чытаць далей →

Яўген Анішчанка. Атлас Мінскай губерні 1800 г.: стварэнне і аўтары

Чэрвеня 9, 2010 |

Цэнтральна-беларускія землі, далучаныя да Расійскай імперыі па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай, паводле ўказа ад 3 траўня 1795 г. склалі Мінскае намесніцтва, а з 9 кастрычніка 1796 г. апошняе было арганізавана ў губерню. Намесніцтва спачатку складалася з 13 паветаў: Мінскага, Вілейскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Дзісенскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Бабруйскага, Мазырскага, Давыд-Гарадоцкага, Пінскага, Нясвіжскага, Слуцкага. Такі падзел праіснаваў да 9 кастрычніка 1796 г., калі Давыд-Гарадоцкі, Нясвіжскі, Докшыцкі і Пастаўскі паветы былі выведзены па-за штат, а губерню склалі 10 паветаў: Мінскі, Ігуменскі, Пінскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Вілейскі, Слуцкі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ашмянскі [1]. Нованабыты абшар адразу стаў аб’ектам пільнай увагі царскіх улад, што рэалізоўвалася праз географа-статыстычнае апісанне тэрыторыі і яе картаграфаванне. Чытаць далей →

Джулі Фёдар, Сайман Льюіс, Таццяна Журжэнка. Вайна і памяць у Расіі, Украіне і Беларусі*

Чэрвеня 9, 2010 |

* Публікуецца з ласкавай згоды аўтараў паводле: Fedor J., Lewis S., Zhurzhenko T. Introduction: War and Memory in Russia, Ukraine and Belarus’ // Julie Fedor, Markku Kangaspuro, Jussi Lassila, and Tatiana Zhurzhenko (eds). War and Memory in Russia, Ukraine and Belarus. New York: Palgrave Macmillan, 2017. P. 1–40. Эл. варыянт: https://link.springer.com/chapter/10.1007/978-3-319-66523-8_1

У пачатку вайны на Данбасе, у першыя чэрвеньскія дні 2014 г. – задоўга да таго, як Расія напоўніла рэгіён зброяй, – прарасійскія сепаратысты ў райцэнтры Канстанцінаўка Данецкай вобласці заявілі журналістам, што танк, ужыты імі ў баявых дзеяннях супраць украінскай арміі, быў зняты з пастамента ў мясцовым парку, дзе ён стаяў як помнік падзеям Другой сусветнай вайны, а затым адрамантаваны, запраўлены і “вернуты да жыцця” [1]. Незалежна ад таго, праўда гэта ці мана, метафара сама па сабе магутная – з яе вынікае, што здані вайны, якая скончылася семдзесят гадоў таму, могуць лёгка матэрыялізавацца. Чытаць далей →

Тамаш Камусэла. Нацыяналізм і нацыянальныя мовы*

Чэрвеня 9, 2010 |

* Публікуецца з ласкавай згоды аўтара паводле: Tomasz Kamusella. Nationalism and National Languages // James W. Tollefson and Miguel Pérez-Milans, eds. The Oxford Handbook of Language Policy and Planning. Oxford: Oxford University Press, 2018.

Аўтар удзячны Пітэру Бэрку за зычлівую падтрымку, Кэтрын Гібсан, Джэймсу Толефсану, Мігелю Перэс-Мілансу і Дораці Баўхоф – за іх шматлікія заўвагі і прапановы, якія дазволілі істотна палепшыць гэтае эсэ. Вядома, адказнасць за ўсе магчымыя хібы нясе толькі аўтар.

У вялікім корпусе навуковай літаратуры на тэму нацыяналізму, як правіла, прызнаецца важнасць мовы ў працэсе фармавання нацый і дзяржаў. Аднак абмяркоўваць пытанні мовы і нацыяналізму досыць складана, бо тут прысутнічаюць моцныя, часта непрамоўленыя, нарматыўныя цверджанні, і да такіх, здавалася б, нейтральных і ўніверсальных тэрмінаў, як “нацыя”, “нацыянальная дзяржава”, “нацыянальнасць”, могуць дадавацца розныя палітычныя і сацыяльныя канатацыі. Яны могуць істотна разыходзіцца ў розных краінах і мовах. Яшчэ адна складанасць – у таксама латэнтным для Захаду нарматыўным супрацьпастаўленні дыялектаў і моў, калі дыялекты ўспрымаюцца як “дзеці” “ўласна моў”. Больш за тое, канцэпцыя мовы – гэта адначасова і прадукт культуры (у т. л. палітыкі), і асноўная прылада фармавання культуры як сацыяльнай рэальнасці (адрозна ад матэрыяльнай). Нацыі, нацыянальныя дзяржавы і мовы, бадай, нябачныя ў матэрыяльнай рэальнасці, аднак яны складаюць падмурак сацыяльнай рэальнасці сучаснага свету, якім мы яго ведаем. Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Мілітарныя абрысы культу Божай Маці Жыровіцкай у ХVII ст.*

Чэрвеня 8, 2010 |

* Артыкул напісаны дзякуючы стыпендыі Thesaurus Poloniae МЦК у Кракаве (восень 2018).

Традыцыя прыпісваць Божай Маці функцыі абароны ад ворага і забеспячэння ваенных перамог мела глыбокія карані і ўзыходзіла да Візантыйскай імперыі. Там яшчэ ў VІІ ст., пасля цудоўнай абароны Канстанцінопаля ад авараў, Марыя стала апякункай візантыйскай сталіцы, а таксама воінаў і саміх імператараў, што бралі яе ікону ў ваенныя паходы [1]. У візантыйскіх гімнах Багародзіцу называлі “правадыркай войскаў”, “непрабівальным шчытом” [2] і іншымі падобнымі азначэннямі з ваеннага лексікону. Чытаць далей →

Томас Чэлкіс. Развіццё паняцця заходніх межаў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII–XVI ст.

Чэрвеня 8, 2010 |

У цяперашні час тэрмін “мяжа” вызначаецца як лінія, што падзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў, дзвюх адміністрацыйных адзінак, двух фізічных феноменаў або груп людзей пэўнага рэгіёна. Часам яна пазначаецца на тэрыторыі шырокай фартыфікацыйнай паласой, шэрагам ахоўных пунктаў або пагранічных пастоў. Бывае, што геаграфічныя аб’екты цалкам або часткова адпавядаюць мяжы [1]. Даследаваная гісторыкам Даніэлем Паўэрам праблема лексікі і класіфікацыі сярэднявечных межаў паказвае, што ім уласцівы культурныя, палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя рысы [2]. Вылучаюцца розныя тыпы межаў. Па словах Даніэля Нордмана [3], тэрыторыі могуць падзяляць ваенныя арганізацыі (маркі), масівы неабжытых земляў, прыродна-геаграфічныя вехі – горы, моры, балоты [4], а таксама структуры больш складаных сацыяльных арганізацый або дзяржаў [5]. Як паказваюць аналагі, тыпы палітычных межаў Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) могуць даследавацца ў розных аспектах. Мэта гэтага артыкула – выявіць развіццё паняцця заходніх межаў ВКЛ і асаблівасці іх маркіроўкі ў XIII–XVI ст., а таксама прычыны ўзнікнення мяжы як “лініі”. Чытаць далей →

Галоўная » Архіў катэгорыі '2018 Т. 25 Сш. 1-2'