Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - 2019 Т. 26 Сш. 1-2

Том 26, Сшыткі 1-2 (50-51) (Снежань 2019)

Чэрвеня 6, 2020 |

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 26 Сшыткі 1-2 (50-51) Снежань 2019

Артыкулы
Ігар Скачыляс. Саборы ўніяцкага духавенства Кіева-Віленскай архіепархіі ў эпоху канфесіяналізацыі (кан. XVI – пач. XVII ст.). C. 3-38.
Дзмітрый Віцько. Скарбовы Трыбунал ВКЛ 1700 года. C. 39-72.
Яўген Анішчанка. Дыверсійны рэйд Міхала Клеафаса Агінскага на Міншчыну ў 1794 г. C. 73-94.
Наталля Анофранка. Партрэты разбойнікаў беларуска-літоўскіх губерняў (з гісторыі штодзённасці першай паловы ХІХ ст.). C. 95-118.
Мічыхіра Ясуі. Беларусы і Кангрэс нацыянальных меншасцяў у перыяд з 1925 да 1938 г. C. 119-152.
Тaмаш Камусэлa. Расійскія “окраины” і польскія “Kresy”: аб’ектыўнасць і гістарыяграфія. C. 153-178 .

Крыніцазнаўства
Святлана Куль-Сяльверстава. Інвентары маёнткаў і старастваў як крыніца па гісторыі прыроднага асяроддзя Беларусі. C. 179-208.

Архіваліі
Алесь Смалянчук. “Всюду господствует солдатчина…”. Бежанцы ў СССР прa пачатак нямецкай акупацыі Польшчы (снежань 1939 г.). C. 209-225.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Генадзь Сагановіч. Пра так званую “школу праваслаўных гісторыкаў”, або Навошта нам заходнерусізм. C. 226-248.
Андрэй Чарнякевіч. Месца, дзе нас няма… C. 249-262.
Зміцер Дрозд. Кніга дзесяцігоддзя. C. 263-272.
Аляксей Братачкін. Марш жыцця даўгінаўскіх яўрэяў. C. 273-284.
Ганецкая, Ірына У. Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Мінск, 2018 (Ніна Здановіч). C. 285-294.
“Nowiny Lubelskie” z marca 1569 roku. Źródło do dziejów sejmu unii lubelskiej / оpr. i wyd. P. Dymmel i H. Gmiterek. Lublin, 2019 (Уладзімір Падалінскі). C. 295-302.
Кормина, Жанна B. Паломники. Этнографические очерки православного номадизма. Москва, 2019 (Сяргей Грунтоў). C. 303-313.
Багдановіч, Вячаслаў. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы / укл. А. С. Горны. Мінск, 2019 (Аляксандр Цымбал). C. 314-319.
Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі (1517–2017 гг.) / навук. рэд. У. Навіцкі. Мінск, 2019 (Андрэй Унучак). C. 320-323.
Ярмусік, Эдмунд С. Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2016 (Віктар Адзіночанка). C. 324-328.

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2019 г. (Наталля Анофранка). C. 329-331.

Аўтары нумара.

Тaмаш Камусэлa. Расійскія “окраины” і польскія “Kresy”: аб’ектыўнасць і гістарыяграфія

Чэрвеня 5, 2020 |


*[1]

Расійская гістарыяграфічная перцэпцыя постсавецкіх нацыянальных дзяржаў – Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Украіны (а часам і Фінляндыі) – нярэдка апасродкуецца тэрмінам “окраины”. Польскія гісторыкі – праўда, толькі ў дачыненні да Беларусі, Літвы і Украіны (часам таксама Латвіі) – аналагічным чынам выкарыстоўваюць тэрмін “kresy”. Абодва тэрміны – адпаведна, у Расіі і Польшчы – былі да пэўнай ступені прыняты як нейтральныя аналітычныя тэрміны для даследавання мінулага гэтых краін у кантэксце, адпаведна, расійскай (імперскай) і польскай (польска-літоўскай) гісторыі. Што характэрна, у краінах, якія падпадаюць пад азначэнне “окраины” і “kresy”, навукоўцы і інтэлектуалы не фармулююць асобнага (або адасабляльнага паводле нацыянальнага крытэрыю) мінулага Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Украіны з выкарыстаннем названых паняццяў. Паняцці гэтыя фактычна разглядаюцца імі як чужыя, а шмат у якіх выпадках – як антыбеларускія, антылатышскія, антылітоўскія, антымалдаўскія або антыўкраінскія. Такім чынам, узнікае пытанне, ці настолькі нейтральныя гэтыя два тэрміны, як нярэдка сцвярджаюць расійскія і польскія гісторыкі. Чытаць далей →

Аўтары нумара

Верасня 15, 2010 |

Яўген Анішчанка

зав. Дубравенскі, д. 5, кв 1

220089 Мінск, Беларусь

Наталля Анофранка

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

вул. Акадэмічная 1

220072 Мінск, Беларусь

Дзмітрый Віцько

Часопіс “Arche. Пачатак”

в. Вялікі Трасцянец

Магілёўская шаша, 10 км

Мінскі р-н, Мінская вобл.

223060 Беларусь

Tomasz Kamusella

School of History

University of St Andrews

St Andrews, Scotland, UK

Sviatlana Kul-Sialverstava

Politechnika Białostocka ul.

Wiejska 45 E

15-351 Białystok, Polska

Iгор Скочиляс

Український Католицький Університет

вул. Іларіона Свєнціцького 17

79000 Львів, Українa

Michihiro Yasui

Tokiwa College

1-430-1 Miwa, Mito City

310-8585 Japan

Алесь Смалянчук. “Всюду господствует солдатчина…”. Бежанцы ў СССР прa пачатак нямецкай акупацыі Польшчы (снежань 1939 г.)

Верасня 15, 2010 |


Агрэсія нацысцкай Германіі і сталінскага СССР супраць Польшчы ў верасні 1939 г. стала першым актам крывавай драмы Другой сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні і раздзел Польшчы паміж Сталіным і Гітлерам выклікалі масавае перамяшчэнне насельніцтва. З тэрыторыі, што акупавала Германія, у СССР накіраваліся дзясяткі тысяч бежанцаў, большасць якіх складала яўрэйскае насельніцтва, а таксама прыхільнікі камуністычнай ідэалогіі і ахвяры сталінскай прапаганды. З абшараў СССР у Германію імкнуліся перабрацца этнічныя немцы, а таксама землеўласнікі, прадпрымальнікі, прадстаўнікі інтэлігенцыі Заходняй Беларусі, усе тыя, хто ў Савецкім Саюзе ўжо толькі ў выніку свайго паходжання трапляў у катэгорыю “ворагаў народа”. Чытаць далей →

Святлана Куль-Сяльверстава. Інвентары маёнткаў і старастваў як крыніца па гісторыі прыроднага асяроддзя Беларусі

Верасня 15, 2010 |


Пры вывучэнні прыроднага асяроддзя акрэсленага рэгіёна асаблівае значэнне набывае інфармацыя пра яго мінулае. Яна становіцца адпраўным пунктам для вызначэння прычын адметных характарыстык глебы, пэўнага складу флоры і фаўны мясцовасцяў, якія здаўна знаходзіліся пад антрапагенным уплывам. У гэтым выпадку асаблівую каштоўнасць маюць дакументы, якія ўтрымліваюць апісанні прыродных рэсурсаў. Для беларускіх земляў такую інфармацыю можна знайсці ў крыніцах статыстычнага характару, гаспадарчых і фіскальных апісаннях, якія складаліся тут на працягу некалькіх стагоддзяў. Да падобных крыніц залічваюцца інвентары маёнткаў, як прыватнаўласніцкіх, так і тых, што належалі дзяржаве і царкве.

Узнікненне інвентароў на землях Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) вызначаюць першай паловай XVI ст. Спачатку падобныя дакументы называлі попіс (вопіс) ці рэестр. Назва інвентар (ад лац. inventarium ‘вопiс’) з’явілася ў XVII ст. Да аграрнай рэформы 1557 г. (Валочнай памеры) інвентары былі з’явай рэдкай, да сёння захавалася толькі два такія дакументы [1]. Інвентары маёнткаў складаліся на беларускіх землях да сярэдзіны XIX ст. Найбольшая частка інвентароў, якія дайшлі да нас, датуецца канцом XVIII – першай паловай XIX ст. Выкарыстанне інвентарных апісанняў маёнткаў палягчаецца тым, што многія з іх былі надрукаваны. Першую грунтоўную публікацыю гэтых крыніц зрабіла Віленская археаграфічная камісія ў другой палове XIX ст. Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Пра так званую “школу праваслаўных гісторыкаў”, або Навошта нам заходнерусізм

Верасня 15, 2010 |


Для тых, хто сочыць за новымі кнігамі па гісторыі Беларусі, наўрад ці прайшла незаўважанай серыя нядаўна перавыдадзеных Беларускім Экзархатам твораў гістарычнай літаратуры ХІХ ст. Пачатак ёй паклаў нарыс Грыгорыя Кіпрыяновіча (1846–1915) пра гісторыю галоўных хрысціянскіх канфесій у Беларусі і Літве [1], наступным быў зборнік публікацый Міхаіла Каяловіча (1828–1891) [2], а трэцім творам з той жа серыі стаў нарыс Іларыёна Чыстовіча (1828–1893) пра т. зв. “заходнярускую” царкву [3]. Усе названыя кнігі выйшлі велізарным па цяперашнім часе накладам – па 3–4 тыс. асобнікаў! Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2019 г.

Верасня 15, 2010 |

Доктарскія дысертацыі

Кривуть, В. И. Молодежная политика польских властей в Западной Беларуси (1921–1939 гг.): 07.00.02 / Кривуть Виталий Иванович; Ин-т истории НАН Беларуси. – Минск, 2019. – 48 с. – Библиогр.: с. 36–45 (83 назв.)

Смяховіч, М. У. Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943–1991 гг.: аднаўленне і развіццё: 07.00.02 / Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2019. – 48 с. – Бібліягр.: с. 42–45 (41 назв.)

Кандыдацкія дысертацыі

Алексашина, Г. В. Наемные работники в городах Беларуси: состав, правовое и экономическое положение (1890–1913 гг.): 07.00.02 / Алексашина Галина Вячеславовна; Ин-т истории НАН Беларуси. – Минск, 2019. – 27 с. – Библиогр.: 23–24 (14 назв.)

Василенко, В. В. Деятельность Всероссийского земского союза и Всероссийского союза городов на территории Беларуси в 1914–1918 гг.: 07.00.02 / Василенко Василий Викторович; Могилёв. гос. ун-т им. А. А. Кулешова. – Могилёв, 2019. – 27 с. – Библиогр.: с. 22–24 (18 назв.)

Вярыга, В. А. Моладзь у грамадска-палітычным жыцці на тэрыторыі Беларусі (канец ХІХ – жнівень 1914 г.): 07.00.02 / Вярыга Вадзім Аляксандравіч; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2019. – 24 с. – Бібліягр.: с. 20–21 (11 назв.)

Гаркович, Н. В. Деятельность Стефана Зизания в контексте православного братского движения в Речи Посполитой: 07.00.03 / Гаркович Наталья Викторовна; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 24 с. – Библиогр.: с. 20–21 (15 назв.)

Долгач, Т. В. Губернские по крестьянским делам присутствия на территории Беларуси: формирование, структура, деятельность (1861–1903 гг.): 07.00.02 / Долгач Татьяна Валентиновна; Ин-т истории НАН Беларуси. – Минск, 2019. – 25 с. – Библиогр.: 21–22 (13 назв.)

Дягель, А. В. Иудейская община в персидской провинции Йехуд (VI–IV вв. до н.э.): 07.00.03 / Дягель Анна Викторовна; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 27 с. – Библигр.: с. 20–22 (13 назв.)

Калинина, А. С. Трансформация церковно-приходской жизни православного населения БССР в 1929–1939 гг.: 07.00.02 / Калинина Анна Сергеевна; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 24 с. – Библиогр.: с. 18–21 (21 назв. )

Концевой, П. А. Репарации в восстановлении и дальнейшем развитии промышленногсти и сельского хозяйства Белорусской ССР (1945 – начало 1950-х гг.): 07.00.02 / Концевой Петр Александрович ; Могилёв. гос. ун-т им. А. А. Кулешова. – Могилёв, 2019. – 27 с. – Библиогр.: с. 19–24 (37 назв.)

Мосейчук, Л. И. Теологическое образование приходского униатского духовенства на белорусских землях в 1743–1839 гг.: 07.00.02 / Мосейчук Людмила Ивановна; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. – Минск, 2019. – 27 с. – Библиогр.: с. 20–23 (23 назв.)

Навощик, Е. В. Белорусско-шведские отношения (1991–2017 гг.): 07.00.15 / Навощик Елизавета Владимировна; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 24 с. – Библиогр.: с. 20–21 (11 назв.)

Приборович, А. А. Материалы центральных органов статистики БССР 1919–1939 гг. как исторический источник: 07.00.09 / Приборович Артем Александрович; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 24 с. – Библиогр.: с. 19–21 (14 назв.)

Симончик, А. Н. Историография истории культуры Беларуси конца XVIII – первой половины ХІХ в.: 07.00.09 / Симончик Александр Николаевич ; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. – Минск, 2019. – 23 с. – Библиогр.: 22–26 (32 назв.)

Спартак, А. А. Институт царской власти по данным древнеегипетских обелисков: 07.00.03 / Спартак Алла Александровна; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 27 с. – Библиогр.: с. 20–22 (21 назв.)

Стахно, Н. В. Танаталагічныя ўяўленні шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XVI–XVIII ст.: 07.00.02 /Стахно Ніна Валер’еўна ; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2019. – 24 с. – Бібліягр.: с. 20–21 (12 назв.)

Субоцін, А. А. Сацыяльныя аспекты стаханаўскага руху ў БССР (1935–1941 гг.): 07.00.02 / Субоцін Аляксандр Аляксандравіч; Могилёв. гос. ун-т им. А. А. Кулешова. – Могилёв, 2019. – 25 с. – Библиогр.: с. 19–22 (26 назв.)

Сыцько, К. В. Дакументы і матэрыялы канца XVII–ХХ ст. з парафіяльных архіваў рымска-каталіцкага касцёла як крыніцы па гісторыі Беларусі: 07.00.09 / Сыцько Вірыл Валер’евіч; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2019. – 26 с. – Бібліягр.: с. 20–23 (28 назв.)

Чараўко, В. У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў: 07.00.06 / Чараўко Віктар Уладзіміравіч; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2019. – 26 с. – Бібліягр.: с. 18–23 (43 назв.)

Шилко, Т. И. Предмет исторической науки в трактовке российской немарксистской историографии (60-е гг. ХІХ – первая четверть ХХ вв.): 07.00.09 / Шилко Таисия Ивановна ; Гродн. гос. ун-т им. Янки купаты. – Гродно, 2019. – 24 с. – Библиогр.: 20–21 (14 назв.)

Ших, К. В. Белорусско-израильские отношения (1992–2015 гг.): 07.00.15 / Ших Константин Викторович ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 26 с. – Библиогр.: с. 20–23 (24 назв.)

Наталля Анофранка

ЯРМУСІК, ЭДМУНД С. Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск: РІВШ, 2016. 200 с.

Верасня 14, 2010 |

У сучаснай Беларусі востра адчуваецца запыт на новае пакаленне падручнікаў па сацыяльна-гуманітарныхдысцыплінах. Абумоўлена гэта пераважна тымі працэсамі трансфармацыі, якія адбываюцца ў краіне. У маладога пакалення светапогляд сфармаваўся ўжо ва ўмовахплюралістычнага грамадства, у якім адсутнічае афіцыйная ідэалогія. Таму ў студэнтаў існуе рознае стаўленне да рэлігіі, і гэта трэба ўлічваць пры выкладанні ведаў пра яе.

На наш погляд, неабходна вырашыць дзве якасна розныя задачы. Па-першае, у рэлігіязнаўстве варта адмовіцца ад старых марксісцкіх схем. Зрабіць гэта не так проста, бо сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны ўтрымліваюць ў сабе выразны светапоглядны кампанент. Марксізм даваў стройную і лагічна несупярэчлівую карціну свету, якой і цяпер карыстаецца значная частка насельніцтва краіны, у тым ліку і ў дачыненні да рэлігіі. Адразу ж адзначым, што гэтая справа запатрабуе шмат часу, бо светапоглядныя сістэмы, пабудаваныя на іншых у параўнанні з марксізмам падставах, у нашым грамадстве яшчэ не атрымалі пашырэння. Чытаць далей →

Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі (1517–2017 гг.) / навук. рэд. УЛАДЗІМІР НАВІЦКІ. Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2019. 470 с.

Верасня 14, 2010 |


Калектыўная манаграфія “Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі (1517–2017 гг.)” напісана чатырма аўтарамі: Наталляй Балтрушэвіч, Людмілай Івановай, Уладзімірам Навіцкім і Сяргеем Паднюком. Першыя тры – прафесійныя гісторыкі, а С. Паднюк – пратэстанцкі тэолаг, рэктар Тэалагічнага інстытута хрысціян веры евангельскай (Мінск). Агульную рэдакцыю ажыццяўляў доктар гістарычных навук У. Навіцкі. Гэта першае сінтэтычнае даследаванне паўтысячагадовай гісторыі беларускага пратэстантызму. Чытаць далей →

Андрэй Чарнякевіч. Месца, дзе нас няма

Верасня 14, 2010 |

* БАРОЎСКАЯ, ВОЛЬГА М. Беларускае пытанне на савецка-польскіх перагаворах 1918–1921 гг. Мінск: Беларус. навука, 2017. 269 с.

КОРОТКОВА, ДАРЬЯ А. Белорусские земли в советско-польских отношениях. Разменная карта в противостоянии двух держав. 1918–1921 гг. Москва: Центрполиграф, 2019. 222 с.

“…Народы ў сваёй палітыцы кіруюцца не сымпатыямі, ня блізкасьцю па крыві, не гістарычнымі традыцыямі, а выключна сваёй карысьцю. І толькі правільным зразуменьнем свае нацыянальнае карысьці і павінны кіравацца беларусы ў той незвычайна важны гістарычны мамэнт, калі перад імі адкрываецца магчымасьць самым наладзіць сваё жыцьцё. Толькі тады, як мы ўжо створым сваю незалежную дзяржаву, мы можам у меру патрэбы пашукаць сабе саюзьнікаў…” – пісаў у сярэдзіне 1918 г. на старонках віленскай газеты “Homan” адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, будучы прэм’ер БНР Антон Луцкевіч [1]. Выказаная ім пазіцыя была рэфлексіяй на падпісаную савецкім урадам у Брэсце мірную дамову і адначасова спробай сфармуляваць уласна беларускую міжнародную суб’ектнасць ва ўмовах нараджэння новай Еўропы. Перш за ўсё, новай Усходняй Еўропы. Чытаць далей →

БАГДАНОВІЧ, ВЯЧАСЛАЎ. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы / укл. А. С. Горны. Мінск, 2019. 204 с.

Верасня 14, 2010 |


У айчыннай гістарычнай навуцы дакументальныя зборнікі крыніц, прысвечаныя дзеячам беларускага нацыянальнага руху, – выданні даволі рэдкія. З перспектывы гістарычнай антрапалогіі вывучэнне персаналій, звязаныхз нацыянальным рухам, мае вялікі навуковы і грамадскі інтарэс. Спалучэнне біяграфіі і крыніц, пры выкарыстанні адпаведнай метадалогіі, дае магчымасць прасачыць глыбінныя каштоўнасныя змены ў светапоглядзе асобы, што адбываліся пад час пераломных падзей першай паловы ХХ ст. і былі звязаны з асэнсаваннем і ўсведамленнем сваёй беларускай ідэнтычнасці. Асаблівую цікавасць у кантэксце фармавання беларускай мадэрнай нацыі выклікае пытанне ролі Праваслаўнай царквы і яе вернікаў, асоб, цесна звязаных з царкоўным і грамадкім беларускім жыццём. Усё гэта актуалізуе рэцэнзаваную кнігу, прысвечананую асобе Вячаслава Васілевіча Багдановіча, якую ўклаў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны. Чытаць далей →

КОРМИНА, ЖАННА B. Паломники. Этнографические очерки православного номадизма. Москва: Издательский дом Высшей школы экономики, 2019. 349 с.

Верасня 14, 2010 |


Новая манаграфія прафесара Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве Жанны Кормінай абапіраецца пераважна на палявыя матэрыялы, сабраныя на паўночным захадзе Расіі, аднак назіранні і высновы, зробленыя ў ёй, у значнай ступені рэлевантныя для аналагічных культурныхпрактык у Беларусі. Пры наяўнасці ўласных святыняў беларускія праваслаўныя вернікі актыўна падарожнічаюць да культавых мясцін ў Расіі, а аб’явы наведаць аўтобусным турам мошчы Матроны Маскоўскай ці Пячорскі манастыр можна сустрэць практычна ў любой паломніцкай службе. Тое ж датычыцца праваслаўных кірмашоў: да нас прыязджаюць прадстаўнікі манастыроў і прыходаў з Расіі і Украіны, і досвед наведвання такіх мерапрыемстваў, якія апісвае аўтар, лёгка паўтарыць у Мінску ці ў любым іншым буйным горадзе ў пэўныя дні. Таму праца спадарыні Кормінай заслугоўвае ўважлівага прачытання ў сучаснай Беларусі, і гэтай рэцэнзіяй мне хацелася б звярнуць увагу на асноўныя аўтарскія тэзісы, іх моцныя і слабыя бакі, а таксама магчымасць выкарыстання прапанаваных падыходаў на беларускім матэрыяле. Чытаць далей →

“Nowiny Lubelskie” z marca 1569 roku. Źródło do dziejów sejmu unii lubelskiej / Opracowali i wydali PIOTR DYMMEL i HENRYK GMITEREK. Lublin: Archiwum Państwowe w Lublinie, 2019. 102 s.

Верасня 14, 2010 |


У 2019 г. навуковая грамадскасць адзначыла 450-гадовы юбілей падпісання Люблінскай уніі. Прадстаўнічыя канферэнцыі, прысвечаныя ўтварэнню Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, адбыліся ў Польшчы, Беларусі, Літве, Украіне, Расіі і іншых краінах. Гэтыя канферэнцыі паказалі, што саюз паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім, заключаны 1 ліпеня 1569 г., меў этапнае значэнне для далейшага развіцця народаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы. Нягледзячы на тое, што вывучэнне Люблінскай уніі 1569 г. мае надзвычай багатую і доўгую традыцыю, увесь час паўстаюць новыя аспекты і вымярэнні гэтай даследчай праблемы. Адпаведна, увядзенне ў шырокі навуковы зварот новых або малавядомых крыніц, звязаных з ходам палітычнай барацьбы вакол заключэння уніі, – вельмі актуальная і важная задача. Чытаць далей →

Галоўная » Архіў катэгорыі '2019 Т. 26 Сш. 1-2'