БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Агляды

Том 27, Сшыткі 1-2 (52-53) (Снежань 2020)

Артыкулы

Васіль Варонін. Русь, русіны і руская вера ў творах замежных аўтараў 1-й паловы XVI ст. С. 3-26.

Дзмітрый Віцько. Паслясоймавая кампанія 1699 г. у Вялікім Княстве Літоўскім. С. 27-58.

Томас М. Бон. Ад яўрэйскіх мястэчак да савецкіх індустрыяльных гарадоў – парадоксы ўрбанізацыі Беларусі. С. 59-90.

Ірына Раманава, Аляксей Махнач. Сацыяльна-эканамічныя практыкі жыхароў беларускай вёскі ў гады нэпа. С. 91-140.

Алена Андросік. Айцец Леў Гарошка MIC (да 110-й гадавіны нараджэння). С. 141-176.

Лена Глагоўская. Юры Туронак і яго нефармальная “школа” беларусазнаўчых даследаванняў. С. 177-188.

Андрэй Вардамацкі. Беларусы і іх нацыянальная ідэнтычнасць. С. 189-198.

 

Архіваліі

Ірына Раманава. “Ленин, он-то умер, ему хорошо, а что он нам оставил…”. С. 199-205.

“Из сводки информотдела о провокационных выступлениях и разговорах по поводу смерти тов. Ленина”. С. 206-228.

 

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Генадзь Сагановіч. Пра гарвардскую кнігу аб стварэнні беларускай нацыі. С. 229-244.

Альбіна Семянчук. Новае слова ў вывучэнні летапісання ВКЛ. С. 245-256.

Сяргей Палехаў. Бітва пад Вількамірам – Пабойская бітва (1435): паміж ваеннай і сацыяльна-палітычнай гісторыяй. С. 257-269.

Аляксандр Пагарэлы. Дакладны час на “зламаным гадзінніку”. С. 270-284.

Śleszyński, Wojciech. Historia w służbie polityki. Zmiany polityczne a konstruowanie przekazu historycznego na ziemiach białoruskich w XX i XXI w. Białystok, 2018 (Алесь Смалянчук). С. 285-290.

Запісы Інстытута імя братоў Луцкевічаў. Год І. Сш. І. Vilnius – Mensk, 2020 (Андрэй Вашкевіч). С. 291-293.

Родэвальд, Штэфан. “Пра Полацкую Венецыю”. Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай. Мінск, 2020 (Філіп Падбярозкін). С. 294-299.

Siebert, Diana. Herrschaftstechniken im Sumpf und ihre Reichweiten. Landschaftsinterventionen und Social Engineering in Polesien von 1914 bis 1941. Wiesbaden, 2019 (Антон Лявіцкі). С. 300-302.

Kouida, Artem. Melioration im Belarussischen Polesien. Die Modernisierung der sowjetischen Peripherie (1965–1991). Wiesbaden, 2019 (Таццяна Астроўская). С. 302-309.

Тумаш, Вітаўт. Выбранае: уклад., камент. Н. Гардзіенкі, Л. Юрэвіча. Мінск, 2020 (Сяргей Емяльянаў). С. 309-318.

Around California in 1891 / [by Nicholas Russel; trans. by Sara Fenander; ed. by] Terence Emmons. Stanford, 1991 (Алесь Сімакоў). С. 318-324.

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2020 г. (Наталля Анофранка). С. 325-326.

Аўтары нумара

Contents.

(PDF)

Tomas Baranauskas. Pabaisko mūšis. Šaltiniai ir interpretacijos. Vilnius, 2019.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага эпохі позняга Сярэднявечча ў апошнія дзесяцігоддзі карыстаецца павышанай увагай даследчыкаў. Дзякуючы зняццю ідэалагічных абмежаванняў гісторыя ВКЛ перастала быць тэмай non grata, а падзенне “жалезнай заслоны” і распаўсюджванне сучасных інфармацыйных тэхналогій дазволілі прыцягнуць значны масіў новых крыніц і ў новым кантэксце, у тым ліку з апорай на новую літаратуру і ў дыялогу, а часам і ў дыскусіі з калегамі з розных краін, задаць гэтым крыніцам новыя пытанні. Сярод прац пра гэтую эпоху – і кніга Томаса Баранаўскаса, прысвечаная бітве пад Вількамірам 1435 г., якая выйшла ў канцы 2019 г.[1]; зрэшты, адразу адзначу, што аўтар аддае перавагу варыянту “Пабойская бітва” (пра гэта ніжэй), якім я і буду ўслед за ім апераваць у рэцэнзіі. Чытаць далей →

Васіль Варонін. Русь, русіны і руская вера ў творах замежных аўтараў 1-й паловы XVI ст.


На пачатку Новага часу ў супольнасцях усходніх славян адбыліся вялікія змены, якія пакінулі глыбокі след у іх далейшай гісторыі. На жаль, русіны Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы не напісалі ў гэты перыяд практычна ніякіх значных твораў, у якіх быў бы іх уласны погляд на сваю гісторыю і тагачасны стан. Але замежнікі пакінулі нам ад 1-й паловы XVI ст. цэлы шэраг тэкстаў, у якіх аддалі Русі, русінам і іх веры даволі вялікую ўвагу. Нягледзячы на сваё замежнае паходжанне, гэтыя аўтары вельмі добра ведалі рускія землі: наведвалі іх асабіста, камунікавалі з нараджэнцамі гэтых рэгіёнаў. А палякаў і літоўцаў можна лічыць замежнікамі толькі ўмоўна, бо рускія землі ўваходзілі ў склад і Каралеўства Польскага, і Вялікага Княства Літоўскага. Тым больш цікавым, думаецца, будзе погляд гэтых, з аднаго боку, дасведчаных і ў нейкай ступені ангажаваных, але, з другога, усё ж старонніх людзей на ўсходнеславянскіх суайчыннікаў. Для даследавання абраны творы пяці аўтараў, у якіх акрэсленая ў загалоўку праблематыка знайшла максімальна яскравае і максімальна поўнае адлюстраванне. Вядома, гэтая лічба можа быць значна павялічана – напрыклад, за кошт прац Яна Сакрана і Захарыя Ферэры. Але трэба мець на ўвазе, што іх інтарэсы былі вузейшыя і ляжалі ў асноўным у рэлігійнай сферы. Чытаць далей →

Аўтары нумара

Алена Андросік
Fundacja Sal Terrae
skr. pocz. 86
20-001 Lublin

Thomas M. Bohn
Justus-Liebig-Universität Gießen
Historisches Institut
Otto-Behaghel-Str. 10D35394
Gießen

Андрэй Вардамацкі
Studium Europy Wschodniej
Uniwersytet Warszawski
ul. Oboźna 7/55
00-332 Warszawa

Васіль Варонін
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
вул. Чырвонаармейская, 6
220030 г. Мінск

Дзмітрый Віцько
Часопіс “Arche. Пачатак”
Вялікі Трасцянец
Магілёўская шаша, 10 км
Мінскі р-н, Мінская вобл.
223060 Беларусь

Аляксей Махнач
European Humanities University
17 Savičiaus Str.
01127 Vilnius

Аляксандр Пагарэлы
Instytut Slawistyki
Polskiej Akademii Nauk
ul. Bartoszewicza 1B m 17
00-337 Warszawa

Сергей Полехов
Российская академия народного хозяйства
и государственной службы
пр. Вернадского, 82, стр. 9.
119606 г. Москва

Ірына Раманава
European Humanities University
17 Savičiaus Str.
01127 Vilnius

Генадзь Сагановіч
Studium Europy Wschodniej
Uniwersytet Warszawski
ul. Oboźna 7/55
00-332 Warszawa

Альбіна Семянчук
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Янкі Купалы
вул. Вольгі Соламавай, 98/1, кв. 8
230027 Гродна

Андрэй Вардамацкі. Беларусы і іх нацыянальная ідэнтычнасць


Увазе чытачоў прапануецца першы матэрыял з серыі публікацый па беларускай самаідэнтыфікацыі, якія мы плануем апублікаваць у бліжэйшы час. Яго мэта – фіксацыя сітуацыі з беларускай ідэнтычнасцю на момант 2012 г. За дынамікай станаўлення беларускай ідэнтычнасці будзем сачыць у далейшых нашых даследаваннях. Аналіз лічбавых дадзеных агульнанацыянальных рэпрэзентатыўных апытанняў па беларускай ідэнтычнасці, якія ажыццяўляюцца на момант выхаду першага матэрыялу (восень 2020 г.), будзе апублікаваны ў наступным нумары часопіса. Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2020 г.

Доктарскія дысертацыі

Барабаш, В. В. Беларусь в советско-польских отношениях в период Второй мировой войны (1939–1945 гг.): 07.00.03 / Барабаш Виталий Васильевич; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2020. – 46 с. – Библиогр.: с. 39–45 (54 назв.)

Кривуть, В. И. Молодежная политика польских властей в Западной Беларуси (1921–1939 гг.): 07.00.02 / Кривуть Виталий Иванович; Ин-т истории НАН Беларуси. – Минск, 2020. – 48 с. – Библиогр.: с. 36–44 (76 назв.)

Смяхович, М. У. Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943–1991 гг.: аднаўленне і развіццё: 07.00.02 / Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч; Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2020. – 49 с. – Бібліягр.: с. 42–46 (45 назв.) Чытаць далей →

Around California in 1891 / [by Nicholas Russel; trans. by Sara Fenander; ed. by] Terence Emmons. Stanford, 1991 (Алесь Сімакоў)


Around California in 1891 / [by NICHOLAS RUSSEL; trans. by SARA FENANDER; ed. and with an introd. and a biographical sketch by] TERENCE EMMONS. Stanford: Stanford Alumni Association, 1991. xix, [3], 179, [7], ill. (The Portable Stanford Book Series)
У 2021 г. спаўняецца 130 гадоў падарожжу легендарнага доктара Руселя на вакацыі ў горы Сьера-Невада і 30 гадоў – публікацыі перакладу “справаздачы” з таго падарожжа, якая ўбачыла свет з ініцыятывы стэнфардскага гісторыка-русіста Тэранса Эманса. У адрозненне ад другой кнігі Эманса з “Руселеўскага блока” [1], “Па Каліфорніі” за гэтыя дзесяцігоддзі не звярнула на сябе ўвагу ў Беларусі і вядомая шырокаму чытачу толькі па рэдкіх згадках у публікацыях пра Руселя. Дзякуючы перапісцы з Эмансам мы маем магчымасць параўнаць пераклад, зроблены Сарай Фенандэр, з арыгіналам. Цытаваць гэты твор, які можа прэтэндаваць на статус літаратурнага помніка, мы будзем па ўласным перакладзе на беларускую мову з рускамоўнага рукапісу, які захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі [2]. Чытаць далей →

Тумаш, Вітаўт. Выбранае: уклад., камент. Н. Гардзіенкі, Л. Юрэвіча. Мінск, 2020 (Сяргей Емяльянаў).


ТУМАШ, ВІТАЎТ. Выбранае: уклад., падрыхт. тэкстаў, рэдаг., камент. НАТАЛЛІ ГАРДЗІЕНКІ, ЛЯВОНА ЮРЭВІЧА. Мінск: Кнігазбор, 2020. 541 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Спадчына: агледзіны)

Да нашых дзён у айчыннай гістарычнай літаратуры застаецца незаўважаным той факт, што беларуская гістарыяграфія другой паловы ХХ ст. абавязкова мае разглядацца ў фармаце яе дзвюх адрозных частак – савецкай і эміграцыйнай. Па традыцыі, якая, дарэчы, выразна сягае каранямі менавіта ў часы БССР, пад “беларускай гістарыяграфіяй” 1940–1980-х гадоў разумеюцца працы, створаныя ў савецкай Беларусі. Натуральна, гэта можна патлумачыць пераемнасцю сучаснай афіцыйнай, ды й, умоўна кажучы, “незалежнай” навукі, калі зважаць на “паходжанне” нашых аўтараў – іх адукацыю, навучанне ў папярэднікаў, працу ў рамках інстытуцый ды нават рамкі, што накладаюцца традыцыяй напісання і рэдагавання тэкстаў. Падаецца, што зварот да эміграцыйных гісторыкаў калі і адбываецца, то толькі эпізадычна – або ў адмысловых тэкстах, прысвечаных дзейнасці беларусаў замежжа, або ў тых выпадках, калі вядзецца пра нейкія дыскусіі паміж эміграцыйнымі і савецкімі гісторыкамі.
Чытаць далей →

Kouida, Artem. Melioration im Belarussischen Polesien. Die Modernisierung der sowjetischen Peripherie (1965–1991). Wiesbaden, 2019 (Таццяна Астроўская)


KOUIDA, ARTEM. Melioration im Belarussischen Polesien. Die Modernisierung der sowjetischen Peripherie (1965–1991). Wiesbaden, 2019. 280 S., 19 Abb., 1 Karte. (Historische Belarus- Studien 7)

Калі ў дачыненні да Беларусі час ад часу ўзнікае азначэнне “перыферыя”, то Беларускае Палессе можна было б ахарактарызаваць як “перыферыю перыферый”. З прычыны прыродных асаблівасцяў і дастатковай аддаленасці ад цэнтра і вялікіх гарадоў спачатку Расійскай імперыі, а пасля Польскай рэспублікі і Савецкай дзяржавы, Палессе атрымала “славу” глушы і глыбокай правінцыі, якая яшчэ доўга яе пераследавала. А галоўная прыродная асаблівасць (ці славутасць) Палесся – балота – ператварылася яшчэ і ў метафару – адсталасці і інертнасці, якая нярэдка выкарыстоўвалася і пры азначэнні сучаснага (да 2020 г.) грамадства Беларусі. Як нагадвае аўтар рэцэнзаванага выдання Арцём Куйда, забалочаныя мясціны яшчэ ў сярэдзіне ХХ ст. займалі да адной трэці ўсёй тэрыторыі Беларусі. І сёння, пасля дзесяцігоддзяў меліярацыйных высілкаў, плошча балот, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, перасягае такую ва ўсіх заходнееўрапейскіх дзяржавах разам ўзятых (241). Гісторыя, тапаграфія і экалогія Палесся павінны займаць істотнае месца ў гісторыі і ідэнтычнасці Беларусі. І тым не менш, даследаванню гэтага рэгіёна пакуль не аддавалася належная ўвага.
Чытаць далей →

Siebert, Diana. Herrschaftstechniken im Sumpf und ihre Reichweiten. Landschaftsinterventionen und Social Engineering in Polesien von 1914 bis 1941. Wiesbaden, 2019 (Антон Лявіцкі).

SIEBERT, DIANA. Herrschaftstechniken im Sumpf und ihre Reichweiten. Landschaftsinterventionen und Social Engineering in Polesien von 1914 bis 1941. Wiesbaden, Harrassowitz Verlag, 2019. 572 S., 3 Abb., 14 Karten, 7 Tab. (Historische Belarus-Studien, 9).

Праца нямецкай даследчыцы Дыяны Зіберт “Тэхнікі панавання на балоце і іх дасягальнасць. Інтэрвенцыі ў ландшафт і сацыяльная інжынерыя на Палессі з 1914 да 1941 г.” мае на мэце паказаць, якія тэхнікі асваення балотаў прымяняліся на Палессі і з якім поспехам (17). Аўтарка, ужо добра вядомая гісторыкам Беларусі шэрагам сваіх беларусазнаўчых публікацый [1], адштурхоўваецца ад тэзіса, што Палессе ўвесь час знаходзілася «паміж сутыкненнем і супрацоўніцтвам, прыцягненнем і адрынаннем, паміж тэрорам і нармальнасцю, паміж тэрытарыялізацыяй і паўторным “здзічэннем”, паміж устанаўленнем бяспекі і ўзнаўленнем небяспекі (Ver- und Entsicherheitlichung), паміж прыпісваннем да свайго і чужога» (18). Гэты тэзіс яна імкнецца давесці на матэрыяле асобных эпізодаў з гісторыі рэгіёна.
Чытаць далей →

Родэвальд, Штэфан. “Пра Полацкую Венецыю”. Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай. Мінск, 2020 (Філіп Падбярозкін).


РОДЭВАЛЬД, ШТЭФАН. “Пра Полацкую Венецыю”. Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, XIX ст. – да 1914 г.). Мінск: Лімарыус, 2020. 632 с. (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”, 30)
Пасля выдання кнігі амерыканскага палітолага Роберта Дэвіда Патнэма “Making democracy work: Civic traditions in Modern Italy” (1993) сусветная гуманітарыстыка “адкрыла” для сябе новыя гарызонты даследавання “сацыяльнага капіталу” гарадскіх супольнасцяў без прывязкі да канкрэтнага кейса, абмежаванага ў часе і прасторы [1]. Сапраўды, “публічная сфера”, традыцыі кааперацыі, “палітычная рэальнасць”, нормы мiжгрупавой інтэракцыі і гарызантальныя сувязі часам вызначаюцца больш аб’ектыўна і змяняюцца больш марудна, чым спекулятыўныя “эпохі” ў духy Леапольда фон Ранке. З такой перспектывы доўгага трывання (longue durée) прафесар Ляйпцыгскага ўніверсітэта Штэфан Родэвальд упершыню паставіў пытанне пра калектыўныя дзеянні ў Полацку на працягу амаль тысячы гадоў (IX ст. – 1914 г.). Чытаць далей →

Запісы Інстытута імя братоў Луцкевічаў. Год І. Сшытак І. Vilnius – Mensk, 2020. 106 с.

У Беларусі з’явілася новае працяглае выданне на гістарычную тэматыку. Прычым выпускае яго не проста калектыў гісторыкаў-аднадумцаў, а людзі пэўнай палітычнай арыентацыі. Створаны і зарэгістраваны ў Літве Інстытут імя братоў Луцкевічаў ставіць перад сабой задачу прапагандаваць каштоўнасці сацыял-дэмакратыі і адным з важных кірункаў дзейнасці бачыць даследаванне гісторыі беларускіх сацыял-дэмакратычных партыі і арганізацый, а таксама структур, якія прытрымліваліся падобных прынцыпаў і былі створаны прадстаўнікамі іншых народаў, што жылі на тэрыторыі Беларусі (палякаў, яўрэяў, расійцаў). Відавочна, што галоўны ідэолаг выдання і яго ўкладальнік – пазначаны “адказным рэдактарам” вядомы беларускі гісторык і прыхільнік сацыял-дэмакратычных ідэй Анатоль Сідарэвіч. Яму належыць большасць публікацый па тэматыцы гісторыі Беларускай сацыялістычнай грамады, а таксама жыцця і творчасці братоў Луцкевічаў, якія з’явіліся ў беларускай гістарыяграфіі цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Апошнія гады спадар Анатоль спрабуе грунтоўна пашырыць сферу сваіх даследаванняў, звяртаючыся да спадчыны так званага “нацыянал- камунізму” ў БССР 1920-х гадоў, а таксама ў Заходняй Беларусі.
Чытаць далей →

ŚLESZYŃSKI, WOJCIECH. Historia w służbie polityki. Zmiany polityczne a konstruowanie przekazu historycznego na ziemiach białoruskich w XX i XXI wieku. Białystok, 2018. 468 S.


Пытанні, звязаныя з выкарыcтаннем і інтэрпрэтацыяй мінулага ў палітычных кантэкстах, у апошнія гады сталі прадметам асаблівай увагі. Звычайна гэтыя даследаванні знаходзяцца ў межах memory studies і маюць інтэрдысцыплінарны характар. У іх удзельнічаюць прадстаўнікі розных сацыяльных навук – гісторыкі, сацыёлагі, культуролагі, даследчыкі міжнародных адносін, псіхолагі ды інш. Сярод такіх даследаванняў толькі зрэдку сустракаюцца працы, прысвечаныя Беларусі [1], так што кніга польскага гісторыка Войцаха Сляшыньскага стала важным папаўненнем іх нешматлікага шэрагу.
Чытаць далей →