Новы нумар

Беларускі Гістарычны Агляд - Навіны БГА

Новая кніга ў серыі “Бібліятэка БГА”

Лютага 4, 2017 |

Маркава A. Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924–1929) / Алена Маркава. Мінск: Галіяфы, 2016. – 324 с.

Кніга з’яўляецца першым абагульняльным даследаваннем нацыянальнай палітыкі беларусізацыі (1924–1929) і звязаных з ёю працэсаў фармавання сучаснай беларускай нацыі. Аўтар аналізуе прычыны поспехаў і няўдач беларусізацыйных мерапрыемстваў, узаемаадносіны ўлады і нацыянальнай эліты, разглядае беларусізацыю дзяржаўнага апарату і сістэмы адукацыі. Значная ўвага аддаецца стаўленню насельніцтва да правядзення нацыянальнай палітыкі і пытанню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Новая кніга ў нашай серыі

Красавіка 17, 2016 |

Томас М. Бон.“Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Томас М. Бон; пер. з ням.мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. – Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2016.436 с., 28 іл.

Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура,урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.

Том 22, Сшыткі 1-2 (42-43) (Снежань 2015)

Студзеня 16, 2016 |

Выйшаў з друку чарговы том БГА.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 22 Сшыткі 1-2 (42-43) Снежань 2015

Артыкулы
Аляксандр Казакоў. Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы.
Кароль Лапатэцкі. Злачынства здрады ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI ст.
Юры Гардзееў. Шляхецкія сядзібы ў Гародні ў другой палове XVII – XVIII ст.
Аляксандр Гужалоўскі. Замах на сям’ю: сексуальная рэвалюцыя 1920-х г. у БССР на старонках перыядычнага друку.
Мічыхіра Ясуі. Беларусы і яўрэі ў парламенце Польшчы ў 1922–1927 г.
Анджэй Смалярчык. Таварыства Беларускай Школы ў Палескім ваяводстве ў 1926–1933 г.
Ірына Раманава. “Лепельская справа”: 1937 год у Беларусі.
Генадзь Сагановіч. Беларускі каляндар у гістарычнай асвеце ў 1910–1939 г.

Нацыялогія
Міраслаў Грох. Нацыя як сапраўды еўрапейскі феномен.
Рышард Радзік. Куды ідуць тры народы Русі?

Гісторыя і мова
Тамаш Камусэла. “На” і Рэч Паспалітая.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Алег Ліцкевіч. Да пытання пра “рэканструкцыю” хранікальных тэкстаў XIV–XV ст.
Доўнар, Ларыса І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2012 (Тамаш Камусэла) .
Гардзееў, Юры.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013 (Ігар Капылоў).
Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання / рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск, 2014 (Сяргей Токць).
Einax, Rayk. Entstalinisierung auf Weißrussisch: Krisenbewältigung, sozioökonomische Dynamik und öffentliche Meinung in der Belorussischen Sowjetrepublik 1953–1965. Wiesbaden, 2014 (Антон Лявіцкі) .
Polen. Jubiläen und Debatten. Beiträge zur Erinnerungskultur. Hg. von Peter Oliver und Christian Prunitsch. Wiesbaden, 2012 (Генадзь Сагановіч).

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2013) (Ніна Камарова) .

In Memoriam
Анатоль Грыцкевіч: 31.01.1927–20.01.2015 (Генадзь Сагановіч).

Аўтары нумара

(PDF)

Бібліяграфія гісторыі Беларусі

Верасня 28, 2014 |


БГА Т. 21. Сш. 1-2 (40-41) Восень 2014

Гісторыя Беларусі: Бібліяграфічны паказальнік 1995-1999.

Складальнікі Л. Доўнар, І. Кажура, Т. Самайлюк.

Бібліяграфічны паказальнік, выдадзены ў чарговым томе часопіса, гэта своеасаблівы працяг выдання “Bibliografia białoruska, 1992–1994”[1], якое больш за дзесяцігоддзе назад выйшла на польскай мове ў серыі “Bibliografia Europy Wschodniej” у Варшаве.

Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 па 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю – ад старажытнасці да канца ХХ ст.

Усяго ў бібліяграфічны паказальнік уключана 3 828 запісаў, якія размеркаваны на два раздзелы – агульны і спецыяльны. У першы ўвайшлі звесткі пра бібліяграфічныя дапаможнікі, часопісы і серыйныя выданні, даведнікі, таварыствы, інстытуты, навуковыя канферэнцыі, а таксама інфармацыя па дапаможных гістарычных дысцыплінах (архівы, бібліятэкі, музеі, гістарыяграфія, сфрагістыка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка). Другі раздзел складаюць запісы непасрэдна па гісторыі Беларусі – ад агульных, аглядных прац і выданняў гістарычных крыніц да публікацый, прысвечаных асобным пытанням і канкрэтным храналагічным перыядам. У самастойныя рубрыкі ўключаны працы па галіновай гісторыі – этналогіі, рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мовазнаўстве, літаратуры і мастацтве. У межах раздзелаў, падраздзелаў і рубрык бібліяграфічныя запісы размешчаны ў алфавіце аўтараў і назваў публікацый.


[1]Bibliografiabiałoruska 1992–1994 / przyg. H. Sahanowicz oraz L. Downar, T. Dziemianowicz i T. Samajluk / Bibliografia Europy Wschodniej: Polska – Litwa – Białoruś – Ukraina – Rosja. T. 13. Warszawa: Przegląd Wschodni, 2002.

Том 20, Сшыткі 1-2 (38-39) (Снежань 2013)

Траўня 19, 2014 |

Выйшаў з друку чарговы том БГА (Том 20, Сшыткі 38-39).

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 20 Сшыткі 1-2 (38-39) Снежань 2013

Артыкулы
Васіль Варонін. Вучоба немцаў на Беларусі ў 1-й палове XVI ст. C. 3-12.
Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Ульская бітва 1564 г. у помніках лацінамоўнай літаратуры ВКЛ. C. 13-42.
Марыя Каламайска-Саед. Ці сапраўды такімі падступнымі былі езуіты? C. 43-79.
Юры Грыбоўскі. Беларускі незалежнiцкі лагер на Захадзе пасля ІІ сусветнай вайны вачыма польскай эміграцыі. C. 81-104.
Ян Шумскі. Гісторыя Беларусі ў люстэрку рассакрэчаных дакументаў ЦК УКП(б) / КПСС. C. 105-134.
Томас Бон. Новыя Шэйпічы: нічыйная зямля ці шэльмаўскі раман? C. 135-148.
Антон Лявіцкі. Да пытання пра ўнутраную эміграцыю беларускіх інтэлектуалаў у БССР (1964-1985). C. 149-172.
Генадзь Сагановіч. Безуладдзе і праўладнасць беларускіх гісторыкаў. C.173-187.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Войцех Матэрскі. Да стандартаў савецкай эпохі? C. 189-201.
Марцэлі Косман. C. 202-208. Над найноўшай шматтамовай гісторыяй Беларусі
Ганна Харашкевіч. Перакрыжаванне культур. C. 209-226.
Смиловицкий, Леонид Л. Евреи в Турове: История местечка Мозырского Полесья. Иерусалим, 2008 (Мілада Полішэнска). C. 227-228.
Marková, Alena. Sovětská bělorusizace jako cesta k národu: iluze nebo realita? Praha, 2012 (Міраслаў Грох). C. 229-234.
Shore, Marci. The Taste of Ashes.The Afterlife of Totalitarianism in Eastern Europe. New York, 2013 (Любоў Козік). C. 235-240.
Wünsch, Thomas. Deutsche und Slawen im Mittelalter. München, 2008 (Аляксей Мартынюк). C. 240-244.
Verkholantsev, Julia. Ruthenica Bohemica: Ruthenian Translations from Czech in the Grand Duchy of Lithuania and Poland. Wien, Berlin, 2008 (Ігар Клімаў). C. 245-252.
On the Border of the Worlds. Ed. by A. Gil and W. Bobryk. Siedlce-Lublin, 2010 (Святлана Марозава). C. 253-259.
Balcerak, Wiesław. Z dziejów zamierzeń federacyjnych Józefa Piłsudskiego. Warszawa, 2011 (Анатоль Трафімчык). C. 260-261.
Spojrzenie na polski Wrzesień 1939 roku / Pod redakcją T. Konrackiego. Warszawa, 2011 (Анатоль Трафімчык). C. 262-267.
Гарадзенскі гадавік. № 1. Рэд. Ю. Гардзееў. Гродна, 2012 (Дзмітрый Віцько) C. 268-274.
Гарадзенскі гадавік. № 1. Рэд. Ю. Гардзееў. Гродна, 2012 (Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі). C. 275-280.
Savchenko, Andrew. Belarus – a Perpetual Borderland. Brill Academic Publishers, 2009 (Кірыл Касцян, Ганна Васілевіч). C. 281-287.
Tożsamości zbiorowe Białorusinów / рodred. R. Radzika. Lublin, 2012 (Аркадзіуш Чволэк). C. 288-295.

Інфармацыі і хроніка
Беларускі архіў вуснай гісторыі(Ірына Кашталян). C. 296-297.
Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2012) (Ніна Камарова) C. 298-301.
Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. C. 302-304.

Аўтары нумара.

(PDF)

Том 19, Сшыткі 1-2 (36-37) (Снежань 2012)

Ліпеня 5, 2013 |

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 19 Сшыткі 1-2 (36-37) Снежань 2012

ЗМЕСТ

Артыкулы
Конрад Бабятыньскі. Прыватныя фартэцыі ВКЛ пад час вайны з Масквою ў 1654—1667 г. C. 3-30.
Мікола Волкаў. Слуцкая цытадэль XVII-XVIII ст. C. 31-66.
Ірына Ганецкая. Харчаванне ў беларускіх замках у XVI–XVIII ст. C. 67-91.
Анджэй Гіль. Архімандрыт мінскі Афанасій Пакоста: прыклад актыўнасці ўніяцкага асяроддзя ў ВКЛ пачатку XVII ст. C. 93-107.
Марына Сакалова. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у 1815-1830 г. у кантэксце “новай палітычнай гісторыі”. C. 109-138.
Аляксандр Гужалоўскі. Галоўліт БССР і палітычны кантроль у 1943-1991 г. C. 139-178.
Алена Маркава. Гістарычная свядомасць як прадмет самарэфлексіі ў чэшскай гістарыяграфіі. C. 179-211.
Генадзь Сагановіч. Палітычны міф у гістарычнай памяці і гісторыяпісанні. C. 213-237.
Мікола Рабчук. Усходнеславянская “умма” і праблема эмансіпацыі:
да пытанныя пра “слабую” ідэнтычнасць украінцаў і беларусаў. C. 239-283.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Анджэй Шабацюк. Палітыка і практыка талеранцыі на захадзе Расійскай імперыі. C. 285-298.
Захар Шыбека. Новае пра планы уніі ў Беларусі і Літве ў ХІХ ст. C. 299-310.
Białe plamy – Czarne plamy. Sprawy trudne w relacjach polsko-rosyjskich (1918–2008). Warszawa, 2010 (Любоў Козік). C. 311-317.
Калечыц, Інна Л. Эпіграфіка Беларусі X–XIV стст. Мінск, 2011 (Дзмітрый Скварчэўскі). C. 317-323.
Клімаў, Ігар П. Старажытная беларуская літаратура XI–XVI стст.: эпохі і постаці. Мінск, 2010 (Ганна Міхальчук). C. 324-329.
Litwin, Henryk. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569–1648. Warszawa, 2009 (Уладзімір Падалінскі). C. 329-337.
Poznań — Wilnu. Studia historyków w roku tysiąclecia Państwa Litewskiego. Poznań, 2010 (Андрэй Любы). C. 337-343.
Alexandrowicz, Stanisław. Studia z dziejów miasteczek Wielkiego Księstwa Litewskiego. Toruń, 2011 (Іна Соркіна). C. 344-349.
Білоус, Наталія. Тестаменти киян середини XVI – першоï половини XVII ст. Киïв, 2011 (Вольга Бабкова). C. 349-357.
Forycki, Maciej. Chorografia Rzeczypospolitej szlacheckiej w Encyklopedii Diderota i d’Alemberta. Poznań, 2011 (Сцяпан Захаркевіч). C. 357-364.
Долбилов, Михаил Д. Русский край, чужая вера. Москва, 2010 (Анджэй Шабацюк). C. 364-372.
Долбилов, Михаил Д. Русский край, чужая вера. Москва, 2010 (Алена Філатава). C. 373-380.
Мосейкина, Марина Н. «Рассеяны, но не расторгнуты». Москва, 2011 (Вольга Коваль). C. 381-387.
Трус, Мікола. Янка Купала ў Славакіі. Мінск, 2012 (Любоў Козік). C. 387-389.
Bekus, Nelly. Struggle over Identity: The Official and the Alternative “Belarusianness”. Budapest, 2010 (Ганна Васілевіч). C. 390-394.
Wilson, Andrew. Belarus: the Last European Dictatorship. Yale University Press, 2011 (Кірыл Касцян, Ганна Васілевіч). C. 394-402.

Агляд перыёдыкаў
Юры Грыбоўскі. “Запісы БІНіМ” (2006-2011). C. 403-419.

Інфармацыі і хроніка
Беларусь і цюркска-ісламскі свет (Ірына Сынкова). C. 420-426.
Паўстагоддзя навуковай працы праф. М. Космана (Івона Гофман). C. 427-432.
Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2011) (Наталля Анофранка). C. 433-436.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. C. 437-440.

Аўтары нумара

Contents

(PDF)

Новае даследаванне Тымаці Снайдэра выйшла ў кніжнай серыі “Бібліятэка БГА”

Сакавіка 23, 2013 |

Тымаці Снайдэр. Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / пер. з англійскай мовы С. Петрыкевіча; навук. рэд. Г. Сагановіч і У. Калаткоў. — Мінск: Медысонт, 2013. – 640 с.

Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на “крывавых землях” – у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 па 1945 г. было загублена 14 млн чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спецыяльнай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.

Навінка Бібліятэкі БГА

Лютага 21, 2013 |

Рышард Радзік. Вытокі сучаснай беларускасці. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст.Рышард Радзік. Вытокі сучаснай беларускасці. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / Рышард Радзік ; пер. з польск. мовы Н. Дзенісюк ; навук. рэд. С. Рудовіч ; С. Токць. — Мінск : Медысонт, 2012. — 376 с. — (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд”). ISBN 978-985-6982-71-5

Кніга вядомага польскага сацыёлага з’яўляецца першым гістарычна-сацыялагічным даследаваннем вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Шмат увагі аддадзена свядомасці грамадскіх эліт тагачаснай Беларусі, трансфармацыі палітычнай нацыі ў культурныя і цывілізацыйнай пераарыентацыі большасці беларусаў.

Навінка Бібліятэкі БГА

Снежня 27, 2012 |


Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943–1947. Мінск: Медысонт, 2012. 334 с.
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава з’яўляецца ўнікальным дакументам, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацыі ды бежанства ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943-1947 г. вачыма хлопца можна ўбачыць як значныя гістарычныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоўных ды перамешчаных асобаў. Дапоўнены здымкамі з сямейнага архіва Сямёнавых аповед будзе цікавы і для прафесійных навукоўцаў, і для аматараў беларускай гісторыі. У выданні часткова захаваны арыгінальны правапіс дзённіка як літаратурнага помніка эпохі.

(Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд», 23). ISBN 978-985-6982-68-5

Навінка Бібліятэкі БГА

Верасня 5, 2012 |

Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм  Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм / Анджэй Валіцкі; уступ Анджэй Мэнцвэль; пер. з польск. мовы А. Ластоўскага; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2012. 528 с. ISBN 978-985-6982-61-6.

У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай – праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, культуролагаў і палітолагаў.

Новыя публікацыі на сайце

Траўня 16, 2012 |

У архіве часопіса апублікавана поўная электронная версія тома 18 (2011). Да нумароў 7/1, 8, 10, 11, 14, 15, 16/1, 16/2, 17 і 18 далучаны іх pdf-версіі (гл. у змесце).

Навіны Бібліятэкі БГА

Траўня 13, 2012 |

У “Бібліятэцы БГА” ў электроннай версіі апублікаваны чарговыя кнігі: “Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)” а. Аляксандра Надсана, “Выбраныя працы” Вітаўта Тумаша і “Вырваныя бачыны. Да гісторыю Саюзу Беларускае Моладзі” Лявона Юрэвіча.

Новыя публікацыі на сайце

Красавіка 30, 2012 |

Апублікавана поўнатэкставая электронная  версія тома 17 (2010). У бліжэйшым часе на сайце апрача публікацый у фармаце html з’явяцца pdf-версіі нумароў часопіса за 2005-2011 г.

Галоўная » Архіў катэгорыі 'Навіны БГА'