Новы нумар


Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2002—2003 г. (Любоў Собалева)

2002
доктарскія

1. Гужалоўскі А. А. Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі (1918—1941 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)*

2. Казлякоў У. Я. Нацыянальнае пытанне ў праграмных уста­ноў­ках і тактыцы неанародніцкіх партый. Пачатак XX ст. — канец 20–х г. (на матэрыялах Расіі, Беларусі, Украіны) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

3. Марозава С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным раз­віцці Беларусі (1596—1839) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

4. Менькоўскі В. І. Улада і савецкае грамадства 1930–х гадоў у англа–амерыканскай гістарыяграфіі (БДУ, 07.00.09 — гістарыя­графія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага да­следавання)

5. Смалянчук А. Ф. Польскі грамадска–палітычны рух на бела­рус­кіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

6. Стралец М. В. ФРГ і праблемы абмежавання і скарачэння ўзбраенняў у Еўропе (1949—1990 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

7. Тугай У.В. Латышскі этнас у сацыяльна–эканамічным і культурным жыцці Беларусі ХIХ — першай паловы XX ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

кандыдацкія

8. Арлова Н. Я. Станаўленне дзяржаўнай сістэмы пачатковай адукацыі ў Англіі (канец ХVIII — 60–я гады XIX ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

9. Вялікі А. З. Ажыццяўленне абмену насельніцтвам паміж БССР і Польшчай 1944—1946 г. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

10. Давідзюк П. Г. Удзел прафсаюзаў Беларусі ў сацыяльна–эканамічных і грамадска–палітычных пераўтварэннях 1985—1994 г. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

11. Жылінскі М.Г. Адукацыя на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

12. Жыцько А. В. Юрысты з універсітэцкай адукацыяй на службе германскіх каралёў/імператараў (другая палова ХIV — ХV ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

13. Завальнюк У.М. Адраджэнне і дзейнасць рымска–каталіцкай канфесіі ў Беларусі (сярэдзіна 1980–х — 2000 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

14. Звераў Ю. У. «Рускія» фармаванні вермахта і войск СС на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

15. Зелянкова А. І. Развіццё культуры на ўсходніх беларускіх тэрыторыях у складзе РСФСР (люты 1919 — 1926 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

16. Кітурка І. Ф. Сацыяльна–эканамічныя крызісы і палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця ў дзяржаўных уладаннях Беларусі (другая палова ХVII — ХVIII ст.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

17. Куракевіч Н.І. Дзяржаўная палітыка ў галіне народнай адукацыі і падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў у Беларусі (1921—1930 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

18. Курыла А. У. Канцэпцыя гісторыі Вялікай французскай рэвалюцыі Франсуа Фюрэ і яе ідэйна–палітычнае значэнне  (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

19. Кур’яновіч А. В. Гісторыя штодзённасці ў ФРГ (1970–я — 1–я палова 1990–х г.) (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

20. Лаўрыновіч Д. С. Ліберальна–кансерватыўная апазіцыя ў Расіі на шляху да ўлады (ліпень 1914 — сакавік 1917 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

21. Маторава Л. А. Развіццё гістарычнай адукацыі ў сістэме вышэйшай школы Беларусі. 1944—1961 г. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

22. Мялешка А. I. Гістарычныя погляды П. В. Баброўскага  (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

23. Пуцік У.С. Аграрнае пытанне ў грамадска–палітычным жыцці Беларусі (1894—1906 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

24. Пушкін І. А. Нацыянальныя меншасці БССР у грамад­ска–палітычным і культурным жыцці. 20–я г. ХХ ст. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

25. Савіч А. А. Рэвалюцыйны нацыянальна–вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921—1939 г.: гістарыяграфія праблемы (ІГ НАНБ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

26. Сакалоў М.М. Студэнцтва вышэйшай школы Беларусі 20–х гадоў XX ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

27. Сіткевіч С. А. Дзейнасць польскага падполля на тэрыторыі Бе­ларусі (1939—1954): гістарыяграфія праблемы (07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

28. Сліж Н. У. Шляхецкая сям’я ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХVI—ХVII ст.: уздзеянне станавага падзелу грамадства на яе фармаванне і развіццё (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

29. Тамачова С.А. Сялянскае самакіраванне ў Беларусі (1861—1901 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

30. Цемушаў В. М. Тэрыторыя і межы Маскоўскага княства ў канцы XIII — першай палове ХIV ст. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

31. Янушкевіч А. М. Першая Інфлянцкая вайна (1558—1570) і яе ўплыў на развіццё сацыяльна–палітычных працэсаў у Вялікім Княстве Літоўскім (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

2003
доктарскія

32. Бохан Ю. М. Узбраенне і структура войска Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХIV — канцы ХVI ст. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

33. Жытко А. П. Дваранства ў сацыяльна–эканамічным жыцці Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 г. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

34. Лойка Л. В. Ад камунізму да сацыял–дэмакратыі. Транс­фармацыя левай партыі ў Польшчы (1970—2000 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі)

35. Марзалюк І. А. Этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэа­тыпы насельніцтва беларускіх зямель у Х—ХVII ст. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

36. Шадыра В. І. Беларускае Падзвінне ў эпоху жалеза і ранняга Сярэднявечча (VIII ст. да н. э. — VIII ст. н. э.) (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія)

кандыдацкія

37. Авелька С. У. Роля дваранства ў развіцці культуры Беларусі (канец ХVIII — сярэдзіна XIX ст.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

38. Багдановіч А. І. Навуковая  і культурна–асветніцкая дзейнасць  інтэлігенцыі ў Беларусі (1861—1900 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

39. Барсук А. Я. Брытанія як правінцыя Рымскай імперыі (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

40. Буглак А. А. Усходнеславянскае язычніцтва ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіі другой паловы XX ст. (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

41. Васовіч С. М. Навучальныя ўстановы праваслаўнага духоўнага ведамства ў Беларусі. Канец XVIII ст. — 1914 г. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

42. Галубовіч В. У. Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага за час праўлення Ўладзіслава IV Вазы як крыніца па гісторыі Беларусі (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

43. Гардзіенка Н. С. Становішча жанчыны–шляхцянкі ў Вя­лі­кім Княстве Літоўскім у ХVIII ст. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гіс­торыя)

44. Гігін В. Ф. Фармаванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

45. Глеб М. У. Эвалюцыя імперскай ідэі ў Вялікабрытаніі ў другой палове XIX ст. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

46. Гронскі А. Д. Палітычная паліцыя Расійскай імперыі і яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў другой чвэрці XIX — пачатку XX ст. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

47. Дашкевіч А. Л. Маладзёжны рух Беларусі 30 — пачатку 60–х гадоў XIX ст. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

48. Жыхараў С. Б. Палітыка расійскага ўрада ў сферы чыгуначнага будаўніцтва і яе рэалізацыя на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX — пач. XX ст. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

49. Ерашэвіч А. У. Уплыў напалеонаўскіх войнаў на грамад­ска–палітычнае жыццё Беларусі (1799—1815) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

50. Карпіевіч В.А. Развіццё гандлю ў Беларусі (1861—1900 г.) (БПДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

51. Кісялёў А. А. Сістэма дзяржаўных устаноў і чыноўніц­тва Беларусі ў палітыцы расійскага урада (канец ХVIII — першая палова XIX ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

52. Козік Л. А. Палітычная барацьба ў Польшчы (чэрвень 1945 — люты 1947 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

53. Корань А. В. Дзекабрызм і менталітэт расійскай дваранскай інтэлігенцыі (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

54. Кошалева Н. У. Мусульманская абшчына і ісламская арганізацыя ЗША ў XX ст. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

55. Кошман В. І. Сельскія паселішчы міжрэчча Бярэзіны і Дняпра ў Х—ХIII ст. (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія)

56. Лапановіч С.Ф. Дзейнасць дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый па аказанні дапамогі бежанцам у Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 — кастрычнік 1917 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

57. Ларыёнаў Д. Г. Сучасная сацыяльная дактрына Каталіцкай царквы і яе адаптацыя ва ўмовах Лацінскай Амерыкі (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

58. Лютая А.Э. Рамяство у Беларусі ў другой палове ХVIII — першай палове XX ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

59. Малыхіна Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска–Беларускай ССР (07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

60. Мікалаева Л. В. Арганізацыя знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХV — сярэдзіне ХVI ст. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

61. Паўлава А. Я. Асабовы склад партызанскіх фармаванняў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: крыніцы і метады аналізу (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання)

62. Перапечка I. В. Унутрыпалітычная барацьба ў Чэхаславакіі ў 1943—1948 г. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

63. Прыступа Н. М. Канцэпцыя «нацыянальнага сацыялізму» Чэ­хаславацкай нацыянальна–сацыялістычнай партыі (30—40–я г. XX ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

64. Раманоўскі Д.У. Знешнепалітычныя сувязі БССР з зарубежнымі краінамі (на прыкладзе дзейнасці Дзяржгандальбела ў 1923—1931 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

65. Русецкі Ю. А. Культурнае развіццё Віцебска ў апошняй чвэр­ці ХVIII — 30–х гадах XIX ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

66. Самовіч А. Л. Кадэцкія карпусы ў Расіі (80–я г. XIX ст. — 20–я г. XX ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

67. Свірыд А. М. Уніяцкая царква ў Заходняй Беларусі (1921—1939 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

68. Тамашэвіч В. М. Зараджэнне і развіццё сіянізму ў паўночна–заходніх губернях Расійскай імперыі (пачатак 80–х г. XIX ст. — 1907 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

69. Увараў І. Ю. Пашырэнне правоў і свабод беларускай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім да Люблінскай уніі (на матэрыялах вальных соймаў) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

70. Углік І.Р. Бытавая культура беларусаў ХVII—ХVIII ст.: тыпалогія, гістарычна–культурная стылістыка, гістарычная дынаміка (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

71. Цeмушаў С. М. Генезіс і эвалюцыя інстытута вярхоўнай улады ў славянскіх раннефеадальных дзяржавах (VII—XII ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

72. Шаўчэня М. М. Развіццё гандлю ў Беларусі (канец ХVIII — першая трэць ХIХ ст.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

73. Язэпенка І. М. Позні неаліт і ранні перыяд бронзавага веку Цэн­тральна–Ўсходняй Беларусі (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія)

Падрыхтавала Любоў Собалева

* У дужках падаецца месца абароны дысертацыі (ІГ НАНБ — Інстытут гісторыі НАН Беларусі, БДУ — Беларускі дзяржаўны універсітэт, БДПУ — Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка) і спецыяльнасць.

Наверх

Tags: ,