Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2004—2005 г. (Любоў Собалева)
2004
доктарскія
1. Анішчанка Я.К. Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя) (адхілена ВАКам).
2. Гурко А.І. Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: этналагічнае даследаванне (ІМЭФ НАНБ, 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія).
3. Мандрык І.У. Чыгуначны транспарт Беларусі: кадравая палітыка, грамадска–палітычнае жыццё (1971—1991) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
кандыдацкія
1. Асіповіч А.І. БССР і Вялікая Брытанія: пралетарская салідарнасць і гуманітарныя кантакты, эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі ў 1921—1938 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
2. Бачышча Ю.А. Каталіцкая царква ў нацыянальна–рэлігійнай палітыцы царызму ў Беларусі (1900—1914) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
3. Бяляўскі А.М. Творы фальклору як гістарычная крыніца (на прыкладзе ірландскіх гістарычных песень) (ІГ НАНБ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання).
4. Варатніцкая Т.В. Палітыка пашырэння Еўрапейскага саюзу на Ўсход у канцы 1980–х — 2004 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
5. Дзядзінкін А.Л. Нацыянальная палітыка савецкай улады ў лістападзе 1917 — верасні 1939 г. (на прыкладзе Віцебшчыны) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
6. Дзярновіч А.І. Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI ст. (сістэматызацыя і актавы аналіз) (ІГ НАНБ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання).
7. Доўнар А.Б. Сацыяльна–эканамічнае становішча сялян–слуг дзяржаўных і прыватных уладанняў на беларускіх землях у другой палове XVI — сярэдзіне XVШ ст. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
8. Дук Д.У. Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI—XVШ ст. (па выніках археалагічнага вывучэння) (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія).
9. Жылінская І.В. Англа–савецкія эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі ў 1931—1939 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
10. Кандратовіч А.А. Развіццё гандлю ў Беларусі ў другой палове XVШ ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
11. Каралёнак Л.Г. Беларусь і Вялікая Брытанія: эканамічныя, навукова–тэхнічныя і культурныя сувязі ў 1970—2003 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
12. Касовіч А.В. Супраціўленне германскім акупантам у заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 1941—1944 (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
13. Касцюкевіч С.У. Семантыка і функцыі традыцыйных цацак беларусаў у ХIХ—ХХ ст. (ІМЭФ НАНБ, 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія).
14. Кулевіч І.Р. Беларускі нацыянальны рух (1902—1925) (ІГ НАНБ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання).
15. Лакіза В.Л. Культурна–храналагічная ідэнтыфікацыя старажытнасцяў ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага веку беларускага Панямоння (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія).
16. Лінкевіч В.Н. Міжканфесійныя адносіны ў Беларусі ў другой палове ХIХ — ХХ ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
17. Літвіноўская Ю.І. Беларусь у вайне 1812 г.: сацыяльна–эканамічны аспект (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
18. Літвінскі А.У. Заходнерусізм у расійскай гістарыяграфіі другой паловы ХIХ — пачатку ХХ ст. (ІГ НАНБ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання).
19. Наумук С.М. Канстанцін Езавітаў: жыццёвы шлях і дзейнасць (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
20. Падалінскі У.А. Прадстаўніцтва і палітычная пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага на вальных соймах Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI ст. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
21. Панько А. Д. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці, 1914—1923 г.: тэрытарыяльны аспект (пераатэстацыя, БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
22. Райчонак А.А. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце розных ідэалагічных прыярытэтаў (1917—1927 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
23. Скок В.П. ЗША і германскае пытанне (восень 1945 — 1954 г.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
24. Ступакевіч М.А. Жаночая адукацыя ў Беларусі (другая палова ХIХ ст. — 1917 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
25. Сямёнава С.А. Купецтва ў Беларусі ў другой палове XVШ — першай палове ХIХ ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
26. Трафімчык А.В. Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939—1941 г. (07.00.02 — айчынная гісторыя) (на пераатэстацыі адхілена).
27. Цынкевіч В.М. Палітычныя ўзаемадачыненні паміж БССР і Польскай Рэспублікай у 1921—1929 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
2005
доктарскія
1. Аблова Н.Е. КВЖД і расійская эміграцыя ў Кітаі: міжнародныя і палітычная аспекты гісторыі (першая палова ХХ ст.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
2. Басюк І.А. Заходняя асобая ваенная акруга — Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковым перыядзе Вялікай Айчыннай вайны (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
3. Палятаева Н.І. Купецтва Беларусі (60–я г. ХIХ — пачатак ХХ ст.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
кандыдацкія
1. Александровіч С.С. Старажытнагрэцкая паліаркетыка ў гісторыі войнаў (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
2. Алюнін С.В. Баснійскі эялет у канцы XVIII — 70–х г. ХIХ ст.: асманскі вопыт мадэрнізацыі традыцыйнага грамадства (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
3. Астрога В.М. Вясковае настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХIХ — пачатку ХХ ст. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
4. Баравы В.Р. Палітыка КНР у Цэнтральнай Азіі (90–я г. ХХ ст. — пачатак ХХI ст.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
5. Бяляеў А.В. Мясцовая дапаможная адміністрацыя ў сістэме нямецка–фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі (1941—1944 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
6. Важнік В.Н. БССР і Польская Народная Рэспубліка: эканамічныя, навукова–тэхнічныя і культурныя сувязі ў 1949—1979 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
7. Вароніч Т. В. Губернскі горад Віцебск на рубяжы ХIХ—ХХ ст. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
8. Вінакурава І.В. Міжнароднае супрацоўніцтва па супрацьдзеянні тэрарызму ў 1990—2000–я г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
9. Вірская В.П. Фармаванне новой канцэпцыі гісторыі Беларусі ў сістэме сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (1986—1990–я г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
10. Ганчарук І.Г. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772—1830 г. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
11. Грабянчук І.В. Узнікненне і дзейнасць публічных музеяў у Беларусі (1851—1917 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
12. Грыбоўскі Ю.В. Беларусы ў польскіх узброеных фармаваннях у гады Другой сусветнай вайны (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
13. Грэбень Е.А. Прыцягненне нацысцкай Германіяй грамадзян Беларусі на прымусовыя работы (1941—1944 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
14. Гурын А.В. Даследаванні гісторыі міжнародных адносінаў у Беларусі ў 1980—2003 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
15. Загідулін А.М. Нацыянальная і канфесійная палітыка польскіх уладаў у адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі (1921—1939 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
16. Заікін Н.А. Фармаванне, ахова і прыкрыццё заходняй мяжы Расійскай імперыі (на прыкладзе беларускага ўчастка). 1772—1822 г. (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
17. Канапацкая З.І. Татары ў Беларусі і іх культура (ХIV—XVII ст.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
18. Клімаў М.В. Вясковыя паселішчы ў акрузе Полацка Х — сярэдзіны XVI ст. (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія).
19. Крывуць В.І. Моладзевыя арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1929—1939 г.) (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
20. Лаўрыненка К.В. Каталіцкі касцёл у грамадска–палітычным жыцці ПНР у 1970—1989 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
21. Лепеш А.В. Камітэт заходніх губерняў: арганізацыя і дзейнасць (1831—1848 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
22. Ляўшэвіч А.А. Фармаванне адзінай Румынскай дзяржавы і Францыі (1829—1864 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
23. Макараў М.Д. Ад пасада да магдэбургіі. Юрыдычнае становішча насельніцтва гарадоў Беларускага Падзвіння ў ХIV—XVI ст. (пераатэстацыя, БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
24. Малашук П.В. Беларуска–югаслаўскія адносіны (1953—2003 г.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
25. Мароз Ю.М. Грамадская думка Расіі і праблема англа–рускіх адносінаў у 1907—1914 гг. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
26. Махамед Салем Ульд Махамед Едых. Фармаванне сродкаў масавай інфармацыі Саудаўскай Аравіі і дзяржаваў Персідскага заліву ў другой палове ХХ ст. (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
27. Махнач А.І. Эвалюцыянізм у этналагічным вывучэнні Беларусі (канец ХIХ — пачатак ХХ): канцэптуальна–гістарыяграфічны аналіз (БДУ, 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія).
28. Мацук А.У. Барацьба магнацкіх груповак на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага за палітычнае вяршэнства (1717—1783 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
29. Папко В.М. Дзяржаўная палітыка Беларусі ў галіне прафесійнай мастацкай культуры (1895—2000 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
30. Праннік Т.А. Праблема аншлюса ў аўстрыйска–германскіх адносінах у 1918—1932 г. (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
31. Пташнік В.М. Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: фармаванне і рэфармаванне (1991—2000 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
32. Рабышка В.Э. Этнапалітычныя працэсы ў Заходняй Беларусі ў 1919—1939 г. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
33. Русь Э.В. Германскае пытанне ў другой палове ХХ ст. у гістарычнай думцы ФРГ і ГДР (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання).
34. Садоўская А. Н. Палітыка Еўрапейскага саюзу ў адносінах да дзяржаваў, якія сталі на шлях развіцця (1990 — 2000–я г.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
35. Сасім А.М. Прамысловасць Беларускай ССР ва ўмовах рэфармавання (сярэдзіна 50–х — 60–я г. ХХ ст.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
36. Селіванаў А.В. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і фармаванне сістэмы абароны бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь (1992—2003 г.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
37. Сідарэнка Б.І. Землі Ўсходняй Беларусі ў знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскага княства ў 1500 — 1537 г. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
38. Трацяк С.А. Брэсцкі мір і грамадска–палітычныя працэсы ў Беларусі (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
39. Унучак А.У. „Наша Ніва“ і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 г.) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя).
40. Чаркаскі Я.В. Міжнародная і рэгіянальная бяспека арабскіх краін Персідскага заліву (90–я г. ХХ — пачатак ХХI ст.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
41. Чарняўскі М.М. Касцяная і рагавая індустрыя стаянак Крывінскага тарфяніка (неаліт — бронзавы век) (ІГ НАНБ, 07.00.06 — археалогія).
42. Шабельцаў С.В. Украінцы і беларусы ва Ўкраіне: грамадска–палітычная дзейнасць і сувязі з радзімай (1945—1991 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
43. Шавялёва М.В. Працэс палесціна–ізраільскага ўрэгулявання (1991—2001 г.) (БДУ, 07.00.15 — гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палітыкі).
44. Швайко В.Г. Дзейнасць рускіх арганізацый у Польшчы па захаванні рускай культуры ў 1921—1939 г. (ГрДУ, 24.00.01 — тэорыя і гісторыя культуры (гістарычныя навукі)).
45. Ялінская М.М. Крыніцы пра дваранскія роды заходнееўрапейскага паходжання ў беларускіх губернях канца XVIII — пачатку ХХ ст. (БДУ, 07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання).
46. Яршова В. І. Палітыка расійскага ўраду ў галіне пачатковай адукацыі ў другой палове ХIХ ст. (на матэрыялах беларускіх губерняў) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя).
Падрыхтавала Л.Собалева
* У дужках падаецца месца абароны дысертацыі (ІГ НАНБ — Інстытут гісторыі НАН Беларусі; ІМЭФ — Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі; БДУ — Беларускі дзяржаўны універсітэт; БДПУ — Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка; ГрДУ — Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы) і спецыяльнасць.