Новы нумар


Галіна Туміловіч. Расійскі царызм і шляхта Беларусі (1795 – 1863). Праверка на „высакароднасць”


Ключавым момантам у праблемным полі вышэйшая ўлада і прывілеяванае саслоўе на беларускіх землях (што справядліва таксама для Літвы і Правабярэжнай Украіны)[1] з’яўляюцца адносіны царызму да дробнай шляхты, якая складала тут пераважную большасць згаданага стану (на канец XVIII ст. каля 95%)[2]. Гэтая палітыка ўвасобілася ў так званым разборы шляхты. Вiдавочнасць гэтай высновы прызнаецца айчыннымi гiсторыкамi. Разам з тым, у спецыяльных даследаваннях да нядаўняга часу дадзеная праблематыка ў беларускай гістарычнай літаратуры была прадстаўлена лiтаральна лiчанымi працамi. Апошняе тычыцца адлюстравання як праблемы „разбору” шляхты, так і ў цэлым праблемы палітыкі Расійскай дзяржавы ў дачыненні да ўсяго дваранскага саслоўя ў названы перыяд[3].

Разам з тым беларускія даследчыкі прызнаюць, што гэтая палітыка не была адназначнай і просталінейнай. Прынята вылучаць два асноўныя этапы ў „разборы” шляхты: да і пасля 1830–1831 г. Прычым сам тэрмін „разбор” сустракаецца ў большасці выпадкаў у дачыненні да другога этапу правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на праверку правоў шляхты на прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. У дакументах жа выраз „разбор шляхты” выкарыстоўваецца ўжо з канца XVIII ст.[4].

Царызм сутыкнуўся са шматлікай і рознай па маёмасным стане вялікай колькасцю вышэйшага саслоўя[5] — шляхтай, якая жыла на тэрыторыі Беларусі.

Аднак з юрыдычнага пункту погляду ўсе члены дваранскага саслоўя былі раўнапраўныя, таму фактычна першыя расійскія законапалажэнні распаўсюджваліся ХІХ ст. У сувязі з гэтым заслугоўвае вялікай увагі першая ў гістарыяграфіі праца (аўтар — польская даследчыца І. Сікорска-Кулеша), цалкам прысвечаная працэсу выключэння дробнай шляхты з прывілеяванага саслоўя. Асабліва трэба адзначыць працы І. Рыхлікавай, дзе аўтар, на нашу думку, слушна паказвае працэс дэкласацыі дробнай шляхты ў перыяд паміж паўстаннямі (1931–1983) як фрагмент доўгага працэсу дэградацыі дробнай шляхты, што адбываўся з часоў першага падзелу Рэчы Паспалітай.

на саслоўе ў цэлым. Адзіным абмежаваннем у гэты перыяд было пазбаўленне права прапінацыі (свабоды вінакурэння) для ваколічнай шляхты.

Указы ад 13 красавіка 1793 г.[6], 3 траўня і 14 снежня 1795 г.[7], 9 красавіка 1800 г.[8] пацвярджалі, што ўсе палажэнні „Дараванай дваранству граматы” (1785) пра розныя роды дваранскага саслоўя, а таксама пра спосабы яго набыцця і яго доказы распаўсюджваюцца ў роўнай ступені і на заходнія губерні.

Разам з тым ужо на дадзеным этапе ўлады пачалі рабіць крокі па „ўпарадкаванні” саслоўя на месцах. Так, яшчэ згодна з дакладной запіскай першага для беларускіх земляў генерал-губернатара З. Г. Чарнышова ад 13 верасня 1772 г. шляхта ўсходняй Беларусі павінна была падаць у губернскія канцылярыі спісы і дакументы, якія пацвярджалі б дваранства[9].

Такім чынам, беларускі шляхціч прызнаваўся расійскім дваранінам пры наяўнасці дакумента, які пацвярджаў шляхецтва. Іншымі словамі, без санкцыі расійскіх улад ніхто не меў права лічыць сябе дваранінам.

У адным з пунктаў указа ад 3 траўня 1795 г. было патрабаванне аб прад’яўленні доказаў дваранам, „которые временно имеют владение по надаче, закладах и арендах, равномерно как и всем по договорам на землях помещичьих или казенных живущих”[10].

Менавіта гэты ўказ стаў асновай для пастановы Сената ад 17 жніўня 1800 г., па якой для шляхты Кіеўскай, Мінскай, Валынскай, Падольскай, Беларускай, Літоўскай і Курляндскай губерняў у колькасці 218 025 асоб мужчынскага полу быў прызначаны для „отыскания на дво рянство” двухгадовы тэрмін з 1 студзеня 1801 г.[11]. Быў вызначаны і парадак падачы шляхцічамі сваіх дакументаў: папярэдне яны зацвярджаліся дваранскімі дэпутацкімі cходамі, потым — для прыняцця канчатковага рашэння — прыходзілі ў Герольдыю. Яшчэ раней, паводле ўсё таго ж указа ад 3 траўня 1795 г., губернскім маршалкам (предводителям) дваранства даручалася пачаць разам з дэпутатамі дваранскіх сходаў разбор доказаў і складанне на месцах у двухгадовы тэрмін дваранскай радаводнай кнігі. Для беларускіх губерняў гэтае распараджэнне прыйшло ад генерал-губернатара Т. І. Туталміна 31 кастрычніка 1795 г.[12].

Адзначым, што ўказ ад 3 траўня 1795 г. заставаўся галоўным у справе „разбору” на працягу ўсяго першага дзесяцігоддзя ХІХ ст.

Ці прасочваецца ўжо на гэтым, пачатковым, этапе палітыкі, накіраванай на „упорядочение” шляхты, імкненне да скарачэння яе колькасці? Безумоўна, так. Само патрабаванне на пацвярджэнне доказаў сведчыць пра гэта. Многія шляхцічы або не мелі дакументаў, якія пацвярджалі іх паходжанне, або з-за беднасці часта не мелі сродкаў, каб адшукаць дакументы ў архівах. Не заўсёды яны мелі нават пярсцёнак з фамільным (родавым) гербам, пра які Д. Бавуа гаворыць як пра часта адзінае сведчанне ўшанавання іх продкаў[13]. Адзначым, што зваротным бокам працэсу „отыскания дворянских прав” было наладжванне выпуску фальшывых дакументаў. Не маючы дакументальных крыніц для таго, каб меркаваць пра сацыяльную прыналежнасць уладальнікаў фальшывых пасведчанняў аб дваранстве, можна дапусціць, што сярод іх былі прадстаўнікі розных груп насельніцтва, якія валодалі неабходнымі грашовымі сродкамі для набыцця такіх дакументаў.

Пра імкненне да скарачэння саслоўя сведчыць і ўказ Кацярыны ІІ аб перасяленні чыншавай шляхты на дзяржаўныя землі Таўрычаскай і Кацярынаслаўскай губерняў (у Крым і на Паўночны Каўказ)[14]. Ён не быў выкананы толькі з-за негатыўнага стаўлення да гэтай акцыі пераемніка Кацярыны ІІ — імператара Паўла І, які адмяніў яго дзеянне ў 1797, наступным пасля прыняцця, годзе[15].

Але самае красамоўнае сведчанне імкнення да змяншэння колькасці шляхты, як і самы відавочны вынік правядзення такой палітыкі, — дадзеныя пра колькасць саслоўя за 1796 г.

Па нашых падліках, у выніку V (першай для гэтых тэрыторый) рэвізіі колькасць шляхты ў Беларусі склала 68 775 асоб мужчынскага полу[16]. Супаставіўшы атрыманыя дадзеныя з колькасцю ўсяго насельніцтва беларускіх губерняў, убачым, што ўдзельная вага шляхты складала толькі 5%.

Безумоўна, тут ідзе гаворка пра яў ны недаўлік вышэйшага саслоўя. На наш погляд, у аснове гэтага ля жыць, апрача патрабавання на падачу дакументаў, такі аспект, як нежаданне шляхты быць палічанай і імкненне пазбегнуць рэвізіі. Вядома, што па гэтай рэвізіі дваран, якія мелі прыгонных, увогуле не лічылі[17]. Дробная шляхта ў сувязі з гэтым баялася, што ўсе падлічаныя павінны будуць плаціць падаткі, г. зн. будуць упісаны ў падатковыя саслоўі. Такія засцярогі падтрымліваў і характар некаторых указаў, якія спа раджалі чуткі пра абкладанні падаткамі „чиншевой, околич ной и другой шляхты”[18]. Пэўную негатыўную ролю ў падліку колькасці шляхцічаў выконвала і неадпрацаваная сістэма ўліку. Прычым апошні фактар нельга не браць пад увагу, калі размова ідзе, у прыватнасці, пра Беларусь, дзе шляхта сотнямі знікала з якога-небудзь павета, а потым узнікала ў іншым.

Выразны недаўлік колькасці дваранскага саслоўя за кошт дробнай шляхты — так быў пазначаны пачатак „разбирательства с дворянством” у „приобретенных от Польши” (як яны тады называліся) губернях.

Але сам „разбор” не вызначаўся ні хуткасцю, ні энергічнасцю мерапрыемстваў.

Паводле пастановы 17 жніўня 1800 г. указ выйшаў 25 верасня[19], потым на працягу месяца ішлі рапарты з месцаў пра яго атрыманне[20], услед за імі — прашэнні аб прадаўжэнні тэрміну на падачу доказаў[21]. У адказ выйшаў указ, які вызначаў новы тэрмін — да 1 студзеня 1804 г.[22]. Гэты ж указ абавязваў падаць у Сенат звесткі пра колькасць доказаў, якія прыйшлі ў дваранскія сходы за двухгадовы тэрмін.

Найбольш падрабязныя звесткі былі атрыманыя з Мінскай і Віцебскай губерняў. Так, па Віцебскай губерні за 1801–1802 г. у дваранскую камісію на разгляд прыйшло: а) сярод тых, што валодаюць уласнай зямлёй без сялян — 45 заяў; б) тых, што трымаюць зямлю на арэндзе, закладзе, не маюць нерухомай маёмасці — 258; в) тых, што знаходзяцца ў пагалоўным акладзе (г. зн. плацяць падатак з душы), але даказваюць сваё шляхецтва — 125. Усяго — 428, з якіх „решено” было толькі 64, астатнія 364 засталіся без разгляду[23].

Па Мінскай губерні былі атрыманыя звесткі толькі ў дачыненні да чыншавай шляхты, але яны адлюстроўваюць даволі хуткі тэмп праверкі іх да кументаў: з пададзеных 1997 прозвішчаў у дваранстве было прызнана 1241, прызнаны недастатковымі доказы 393 прозвішчаў, зусім не разгледжанымі засталіся доказы 225 прозвішчаў[24].

З астатніх губерняў (Магілёўскай, Віленскай і Гродзенскай) звестак увогуле не было. Адначасова з Віленскай і Гродзенскай губерняў у гэты перыяд ішло шмат скаргаў на злоўжыванні службовых асоб. Так, з данясенняў афіцыйных асоб і асобных шляхцічаў вынікала, што сакратар камісіі па разглядзе спраў пра шляхецтва Тадэвуш Кукевіч „по своему усмотрению выдавал свидетельства”, потым жа, „забрав книги о выводящихся в дворянство”, выехаў у Санкт-Пецярбург[25], а віленскі губернскі маршалак дваранства Бржастоўскі „не только не выполнял возложенных на него обязанностей, но и укрывал у себя дела, касающиеся чиншевой шляхты Гродненской губернии”[26]. Дзеянне камісіі, што займалася ў гэтых губернях разборам дакументаў на шляхецтва, было прыпынена распараджэннем ад 20 лістапада 1803 г.[27]. Па справе Кукевіча Галоўны суд вынес рашэнне „разобраться на месте”, дзе праблема, аднак, не вырашалася „из-за недостаточности улик”[28].

Варта адзначыць, што ў цэлым для першага перыяду „разбору” (да 30-х г. ХІХ ст.) была характэрна, побач з марудным ходам разбіральніцтва, няўзгодненасць у дзеяннях цэнтральнай і мясцовых улад, што ўзмацнялася злоўжываннямі чыноўнікаў на месцах. Урад не прымаў якіх-небудзь мераў па нармалізацыі працэсу праверкі дакументаў і пакаранні вінаватых службовых асоб. Магчыма, што часам гэта было выгадна ўраду, але не выключана, што працэс быў пушчаны на самацёк. Інакш чым растлумачыць тую відавочную маруднасць, з якой ён адбываўся?

Адзінае, што рабілі ўлады — працягвалі тэрмін разгляду доказаў „бывшей шляхты” на дваранства.

Як вынікае з рапартаў мінскага і віленскага губернатараў, 28 ліпеня 1804 г. тэрмін падачы дакументаў быў прадоўжаны да 1 студзеня 1806 г.[29]. Фармальнай асновай для гэтага стаў довад, які часта су стракаўся ў данясеннях з месцаў: „местонахождение оных [г. зн. дакументаў] за границей”[30]. Адначасова патра бавалася падаць звесткі пра тых, чые дакументы знаходзяцца „в заграничных местах”. Такія звесткі прыйшлі толькі з Віцебскай і Ма гі лёўскай губерняў. Здзіўляюць лічбавыя паказчыкі: па Віцебскай губерні называюцца толькі 4 прозвішчы — Барташэўскія, Гінкі, Глінкі і Талкоўскія[31]; у магілёўскім дваранскім сходзе ўвогуле не знайшлося ніводнай справы пра шляхцічаў, чые дакументы знаходзяцца „в заграничных местах”[32]. Хаця гэтыя лічбы не выклікаюць вялікіх сумненняў (якія там „заграничные места” для дробнай шляхты ўсходняй Беларусі, якая з 1772 г. адышла да Расіі?). Кур’ёз у тым, што гэты довад стаў падставай для ўказа. З трох астатніх губерняў ніякіх канкрэтных лічбаў не атрымалі.

У справах канца XVIII — пачатку ХІХ ст. сярод прычын маруднасці разгляду дакументаў на шляхецтва, апрача згаданых — „недобросовестное отношение должностных лиц” і „нахождение оных за границей” — называюцца таксама „трудности предшествующего периода — внутренние мятежи, пожары и т. п.”[33].

Намнога радзей сустракаюцца спасылкі на беднасць шляхты, многія прадстаўнікi якой проста не маглi несцi высокiя грашовыя выдаткi, звязаныя з праверкай[34]. Некаторыя шляхцічы не маглі нават заплаціць за гербавую паперу, на якой неабходна было падаваць „переводы с документов”[35].

Але менавіта гэтая прычына — беднасць шляхты — да 1808 г. трапіла ў поле зроку ўлад. Гэта адлюстравалася ва ўказе ад 6 сакавіка, па якім шляхта вызвалялася ад гербавага збору. У ім агаворвалася таксама, што шляхцічы, якія даказваюць сваё паходжанне, не павінны плаціць падаткі (але дзеянне апошняга пункта не распаўсюджвалася на чыншавую шляхту Віцебскай і Магілёўскай губерняў. — Г. Т.). Гэтым жа ўказам тэрмін на падачу дакументаў на шляхецтва (папярэдні заканчваўся 1 студзеня 1808 г.) працягваўся на няпэўны час — „до дальнейшего впредь распоряжения”[36]. Іншымі словамі, разбор шляхты надоўга адкладваўся.

Што ж было зроблена ў справе „разбору” на працягу наступных больш чым 20 гадоў — да пачатку 30-х г. ХІХ ст.?

На гэтым этапе рабіліся некаторыя спробы актывізаваць працэс разгляду правоў шляхты ў заходніх губернях. На наш погляд, да гэтага падштурхнулі вынікі VI рэвізіі (1811 г.), паводле якiх ва ўсіх губернях на ліч-валася каля 200 тыс. шляхцічаў (без уліку іх сем’яў)[37], на беларускіх землях — каля 80 тыс.[38]. Такім чынам, коль касць беларускай шляхты тут не зменшылася, але — або засталася на тым самым узроўні, або нават павялічылася[39].

Безумоўна, такая канстатацыя не магла не выклікаць калі не хваляванне, то незадавальненне расійскіх улад. У гэты час рэзкай перамены ў самой палітыцы царызму не назіралася, але рабіліся спробы зрабіць больш жорсткімі ўмовы „разбору”. Услед за вынікамі VI рэвізіі выйшлі законапалажэнні ад 29 сакавіка 1812 г. (аб прызнанні шляхецтва толькі за тымі, чые продкі „были утверждены в этом звании”[40]) і ад 4 лютага 1813 г. (аб прызнанні ў якасці неаспрэчных, неабвержных доказаў толькі тых, якія змяшчаліся ў 92-м артыкуле „Дараванай дваранству граматы”[41]). У сувязі з гэтым цікавасць выклiкае адзін момант. Так, сярод пералічаных у „Дараванай грамаце” ў 13 пунктах доказаў фігуруе і такі, як „свидетельство со стороны 12 несомненных дворян о действительно благородном происхождении семьи доказывающего свое шляхетство”[42]. Але ў адным рапарце з Магілёўскай губерні, які адносіцца да 1805 г., чытаем: „…фамилии многих шляхтичей подтверждаются только свидетельством 12 дворян, что было предписано Сенатом, как недостаточное доказательство, принимаемое в расчет лишь в подкрепление других доказательств”[43]. Тое, што для „сынов Отечества” прызнаецца як неаспрэчны доказ, для шляхціча з „приобретенных от Польши” губерняў расійскаму ўраду бачыцца недастатковым! Забягаючы наперад, адзначым, што рашэннем Сената ад 24 траўня 1818 г. прызнавалася несапраўдным прызнанне ў дваранстве толькі па адных метрычных пасведчаннях[44]. Т. Корзан і М. Бярнацкая звязваюць гэтае распараджэнне з наступным значным змяншэннем колькасці шляхецкага саслоўя ва ўсіх заходніх губернях. Папярэдняе значнае скарачэнне колькасці шляхты Т. Корзан ад-носіць якраз да перыяду з 1811 да 1816 г.[45].

У тэкстах названых указаў за 1812 і 1813 г. былі абвешчаны і катэгорыі асоб, якія без усялякіх падстаў „выдавали себя за шляхтичей”. Сярод іх былі, у прыватнасці, названыя: „мещане Литовской губернии (маецца на ўвазе Літоўскае генерал-губернатарства, г. зн. Віленская, Гродзенская і Мінская губерні. — Г. Т.), владеющие польским языком и подобно шляхте называющиеся”, „выходцы галицийские и княжества Варшавского и разные иностранцы”, „дворовые из крестьян, бывшие в услугах при господских домах и приучившиеся к польскому языку” і інш.[46].

Калі мы гаворым пра актывізацыю працэсу „разбору” шляхты пасля 1811 г. і бачым у гэтым непасрэдную рэакцыю расійскага самаўладдзя на „неутешительную” карціну колькасці саслоўя, то не можам не закрануць прычын правядзення такой палітыкі ў цэлым.

Даследчыкі па-рознаму вызначаюць гэтыя прычыны. Так, І. Сікорска-Кулеша звязвае „разбор” з палітычнай пазіцыяй шляхты, якая ўяўлялася як пагроза пастаяннага бунту. У аснове ўрадавага курсу аўтар бачыць, такім чынам, імкненне спыніць „бунт” і паслабіць польскі ўплыў у рэгіёне[47]. Д. Бавуа зыходзіць з таго, што ў сацыяльнай структуры расійскага грамадства, якое прызнавала падзел толькі на сялян, дваран і мяшчан, „дробная шляхта была анамаліяй”, яе грамадскі статус у Расіі выглядаў „анахранізмам”[48]. Іншымі словамі, улады праводзілі тым самым палітыку сацыяльнай асіміляцыі. Не адмаўляе даследчык і пэўнай ролі фінансавых меркаванняў царызму: павелічэнне падаткаплацельшчыкаў у краіне за кошт пераводу дробнай шляхты ў падатковае саслоўе. Праўда, Д. Бавуа, калі гаворыць пра ўзмацненне жорсткасці ўрадавага курсу з 1831 г., лічыць, што не фінансы зрабіліся галоўнай прычынай акцыі. Параўнаць шляхціча з селянінам азначала б цалкам разбурыць, знішчыць культуру шляхты, яе tożsamość[49]. Менавіта такую мэту і паставіў перад сабой царызм.

Беларускі даследчык М. М. Улашчык падышоў да выяўлення прычын правядзення афіцыйнага курсу „разбору” шляхты, разглядаючы два аспекты: фіскальныя меркаванні ўлад і палітычныя матывы[50].

Безумоўна, што ні афіцыйныя ўлады, ні расійская грамадскасць не былі гатовыя бачыць у складзе расійскага дваранства ўсю тую шматлікую дробную шляхту, якую пазней імператар Мікалай І назаве „сбродом людей, который шатается без дела или находится в услужении”[51].

Не выклікае сумнення, што пры выяўленні прычын правядзення „разбору” шляхты варта ўлічваць усе адзначаныя аспекты. Але на розных этапах правядзення палітыкі, накіраванай на выключэнне дробнай шляхты са складу саслоўя, яны выяўляліся не ў аднолькавай ступені.

Пры Кацярыне ІІ (да 1796 г.) на першы план вы хо-дзілі, хутчэй, меркаванні фінансавага плана. Ва ўмовах, калі ў Расіі не толькі захоўвалася прыгонніцтва, але і назіралася імкненне да яго пашырэння, калі нават не ставілася пытанне пра рэформы, павелічэнне колькасці дробнай маламаёмаснай шляхты было „несогласно с общей пользой”[52]. Чыста палітычныя матывы тады наўрад ці праяўляліся, бо няма падстаў гаварыць пра апазіцыйнасць дробнай шляхты да ўлады ў тыя гады. Хоць, магчыма, гэтага ад яе і чакалі. Таксама няма падстаў гаварыць і пра рэакцыю царызму ў адказ на гэтую апазіцыйнасць.

Як відаць з перапіскі генерал-губернатара З. Чарнышова з грамадзянскім губернатарам М. Крачэтнікавым, у перыяд першага падзелу Рэчы Паспалітай улады турбаваліся за пазіцыі шматлікага дваранства краю[53]. Але першапачаткова ніякага палітычнага руху, варожага Расіі, на тэрыторыі гэтых губерняў не назіралася. Фактычна, за выключэннем некалькіх магнатаў, што займалі высокія дзяржаўныя пасады, і некаторых іншых прадстаўнікоў арыстакратычных родаў — сярод іх двое князёў Радзівілаў — віленскі ваявода і рэчыцкі ста-роста, літоўскі гетман граф Міхал Агінскі, канцлер князь Міхал Чартарыйскі, князі Любецкія, граф Пац і генерал Мнішак — на вернасць Кацярыне ІІ прысягнулі ўсе![54]

Меры, ужытыя супраць удзельнікаў паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, таксама не даюць падстаў меркаваць пра варожасць расійскіх улад у дачыненні да дробнай шляхты55.

Такім чынам, з боку шляхты не было сур’ёзных праблем з прыняццем прысягі на вернасць расійскаму трону. Потым, у адпаведнасці з патрабаваннямі, шляхцічы пачалі доўгае, для многіх — на дзесяцігоддзі, „отыскание своих дворянских прав”. Дзіўна, але нават у канцы ХІХ ст. (!) сустракаецца афіцыйны тэрмін „недоказанный дворянин”. Такі статус меў, у прыватнасці, Дамінік Луцэвіч, бацька вядомага беларускага паэта Янкі Купалы (І. Д. Луцэвіча)[56].

Што ж да імкнення паслабіць „польский дух” краю, то нельга сцвярджаць, што ўжо на гэтым этапе праводзілася мэтанакіраваная і жорсткая палітыка „обрусения”. Хоць, безумоўна, нельга адмаўляць і прарасійскую накіраванасць палітыкі Кацярыны ІІ, якая адразу ж паставіла пы танне пра новы край як пра расійскі. Пра та кое яе стаўленне красамоўна сведчыць надпіс на медалях „Отторженная возвратить”[57].

Гаворачы ў цэлым аб прарасійскай накіраванасці палітыкі царызму ў Беларусі, варта памятаць, што, нягледзячы на асобы імператараў, якія змянялі адзін аднаго, і на змяненне афіцыйнага погляду на Беларусь то як на землі „приобретенные”, то як на „присоединенные”, то, нарэшце, як на „возвращенные от Польши”, ёсць адна асаблівасць, што аб’ядноўвае ўсіх прадстаўнікоў вярхоўнай улады — адчуванне свайго законнага панавання над названай тэрыторыяй. Хоць гэтая асаблівасць зусім не азначае, што барацьба з „духом края” заўсёды мела аднолькава яскравае праяўленне.

Першае дзесяцігоддзе ХІХ ст. не дазваляе меркаваць пра якія-небудзь прынцыповыя змены ў пазіцыі ўлад у дачыненні да дробнай шляхты. Актывізацыя дзеянняў царызму пачала праяўляцца пасля 1811 г., пасля атрымання зноў „неутешительных” дадзеных па колькасці шляхты ў заходніх губернях.

Але тут варта ўлічваць і ўплыў падзей вайны 1812 г. Царскі ўрад не забыўся пра гэтыя падзеі на тэрыторыі Беларусі і Літвы (прыгадаем хоць бы спробу аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага!). Пасля ўсіх амністый і вяртання канфіскаваных земляў жыхарам гэтых губерняў — удзельнікам вайны супраць Расіі (канчатковы тэкст пра ўсеагульную і безумоўную амністыю быў апублікаваны ў жніўні 1814 г.[58]) — у палітыцы Аляксандра І у цэлым назіраецца перамена ў дачыненні да гэтых тэрыторый.

Пэўным чынам на гэта паўплываў і настрой расійскага грамадства. У лісце ад 13 студзеня 1813 г. да князя Адама Чартарыйскага Аляксандр І пісаў: „…не забывайте, что Литва, Подолия и Волынь рассматриваются как русские провинции, и никакая в мире логика не сможет убедить Россию видеть их под господством другого суверена…”[59]. З іншага боку, жыхары літоўскіх і беларускіх губерняў пасля вайны падпалі пад уціск з боку месных кіраўнікоў. Князь Адам Чартарыйскі, у сваю чаргу, паведамляў пра гэта расійскаму імператару: „…губернатар і ўсе прадстаўнікі ўлады лічаць, што яны прызначаны для таго, каб мучыць і прыніжаць жыхароў, ладзіць для іх пасткі… Ніхто не можа сказаць, што ён адчувае сябе ўпэўненым за сваю маёмасць, за сваё жыццё, за свой гонар…”[60].

Такі настрой сярод расійскага грамадства і афіцыйных улад ужо сведчыў пра імкненне змагацца з „духом” краю і закладваў пачатак той адназначна рэакцыйнай палітыкі ў дачыненні да дробнай шляхты Беларусі, якая выраз на выявілася ў гады кіравання наступнага расійскага цара — Мікалая І.

Невыпадкова ўказам ад 20 студзеня 1816 г. урад зноў зрабіў больш жорсткімі ўмовы „разбору”. Праўда, канчатковы тэрмін падачы дакументаў на шляхецтва не пераглядаўся. Застаўся правамоцным указ ад 6 сакавіка 1808 г., які вызначаў, як мы памятаем, няпэўны тэрмін на „отыскание” дваранскіх правоў. Паводле ўказа ад 20 студзеня 1816 г. шляхцічы ўсіх заходніх губерняў да дастатковага доказу свайго „благородства” падлягалі падаткаабкладанню; да канчатковай праверкі дакументаў яны не мелі права пераходзіць з месца на месца. „Разбор” шляхты ўскладаўся на камісіі, якія ствараліся для прыёму рэвізскіх дадзеных (г. зн. дадзеных пра колькасць), прычым іх трэба было параўноўваць са звесткамі па V рэвізіі і ўносіць у лік шляхты толькі тых, хто яшчэ ў 1795 г. быў запісаны ў складзе саслоўя[61].

Названы ўказ заставаўся галоўным у справе „разбору” шляхты аж да 30-х г. Якраз год выхаду гэтага ўказа — 1816 — І. Сікорска-Кулеша лічыць пачаткам працэсу дэкласацыі дробнай шляхты[62]. Згодна з падлікамі даследчыцы, у 1816 г. Сенат адхіліў амаль 1/3 усіх прашэнняў на пацверджанне дваранства, пададзеных з беларускіх і літоўскіх губерняў (33 958 з 95 011 у абсалютных ліках)[63]. Лічбы сапраўды ўражваюць, калі згадаць, што паводле дадзеных Т. Карзона за цэлае дваццацігоддзе (1810–1830) колькасць шляхты ва ўсіх заходніх губернях зменшылася на 60 000 чалавек[64].

Дадзеныя, якія прыводзіць І. Сікорска-Кулеша за 1816 г., — прамое следства дзеяння законаў апошніх гадоў (29 сакавіка 1812 г., 4 лютага 1813 г., 20 студзеня 1816 г.), яны сведчаць пра імкненне царызму ак ты-візаваць палітыку ў дачыненні да дробнай шляхты. Але заканадаўчыя меры і пастаянныя патрабаванні ад мяс цовых улад звестак пра колькасць шляхты не прынеслі на гэтым этапе чаканых вынікаў.

Як вынікае з данясенняў з губерняў, мясцовыя ўлады самі не мелі пэўных і дакладных звестак пра колькасць шляхты, што жыла ў губерні. Так, з ведамасцяў, пададзеных рэвізскай камісіяй пра ход „разбору” шляхты ў 1816 г. у Віцебскай губерні, даведваемся, што павятовыя маршалкі 6 паветаў (з 12!) заявілі, што з іх паветах „не имеется чиншевой шляхты”[65]. (Адзначым, што ў шэрагу паветаў указ ад 20 студзеня 1816 г. памылкова трактаваўся як закон, які тычыцца толькі чыншавай шляхты, — такая выснова была зроблена Сенатам66.) Магілёўскія губернскія ўлады да самага 1828 г. не падавалі „точных сведений о количестве шляхты”[67]. Не было такіх звестак і з астатніх беларускіх губерняў. Не вытрымлівалася і патрабаванне пра забарону пераходу шляхты з месца на месца да падачы дакументаў на шляхецтва. Толькі з аднаго павета (Барысаўскага Мінскай губерні) за 1826 г. прыйшлі звесткі пра тое, што „выбыли в разные и неизвестные места: из околичной шляхты — 20 фамилий; из чиншевой — 105 фамилий, из служащей в дворах — 90 фамилий и из беспоместной — 4. Всего за год выбыли шляхтичи 219 фамилий в количестве 489 лиц мужского пола” (г. зн. без уліку іх сем’яў)[68].

Такім чынам, „разбор” зацягваўся, адны распараджэнні змяняліся іншымі, ні адно з іх не вызначала канкрэтнага статусу шляхты, з месцаў працягвалі прыходзіць прапановы і „мнения”, якія разбіраліся ў Сенаце, а ў адказ ішлі новыя пастановы.

Пад час „упорядочения” працэсу „разбору” шляхты з’явіліся новыя ўказы пра парадак абкладання шляхцічаў падаткамі (ад 8 чэрвеня 1826 г.)[69] „впредь до общего их рабора” і пра падаткаабкладанні чыншавай і ваколіч най шляхты, які прадугледжваў браць падаткі з двароў, а не з асобных шляхцічаў (ад 11 сакавіка 1828 г.)[70].

Некаторыя меры былі прынятыя для рашэння асобных, прыватных пытанняў, адным з якіх было палажэнне аб вайсковай службе шляхцічаў. Само законапалажэнне пра службу (ад 15 студзеня 1824 г.)[71] не ўяўляе для нас вялікай цікавасці, бо было ў многім працягам мераў супраць бядотнага становішча шляхецкіх сем’яў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, для якіх у сувязі з неўраджайным годам яшчэ ў 1823 г.[72] была прызначана дапамога. Але ў тэксце гэтага законапалажэння ўжо адлюстраваны асобны падыход да розных катэгорый шляхты з пункту погляду „доказавшие — не доказавшие”. Першую групу складалі „доказавшие” і тыя, чые дакументы ўжо паступілі на зацвярджэнне ў вышэйшую для гэтага інстанцыю — Герольдыю, да другой групы належалі тыя, каго прызналі дваранамі дэпутацкія сходы; трэцяя група — шляхцічы, якія не падалі ніякіх доказаў на дваранства[73].

Не прызнаючы правоў дваранства за тымі, хто не падаў адпаведных доказаў, урад зрабіў крокі па вызначэнні саслоўнай прыналежнасці шляхты. У такім кірунку былі прыняты ўказы ад 14 лістапада 1824 г.[74], 11 ліпеня 1828 г.[75] і 14 траўня 1830 г.[76], згодна з якімі шляхцічы, што не мелі сялян, маглі запісвацца ў купецкае саслоўе або атрымліваць пасведчанні мяшчан-гандляроў; два апошнія ўказы давалі права шляхцічам, якія не падалі доказаў „благородства”, запісвацца або ў „градские общества”, або ў „казенные поселяне”.

Гэтымі заканадаўчымі актамі завяршыўся першы перыяд царскай палітыкі ў дачыненні да дробнай шляхты, які характарызуецца, з аднаго боку, імкненнем скараціць вышэйшае саслоўе, а з другога — вельмі маруднай хадой „разбору”. Маруднасць і зацяжны характар праверкі дакументаў на шляхецтва на дадзеным этапе былі вынікам няўзгодненасці паміж мэтай (скараціць саслоўе) і неадназначнасцю, нават няпэўнасцю падыходу. Лепш за ўсё пра гэта сведчыць тэкст указа Сената ад 17 траўня 1826 г., дзе, з аднаго боку, прызнаецца неабходнасць скарачэння немаёмаснага дваранства ў дзяржаве, „ибо класс служащих[77] и без того сверх меры усиливается”, з другога боку, адзначаецца, што было б несправядліва пазбаўляць свайго звання тую шляхту, якая не мае дакладных доказаў, „но пользуется сим званием несколько столетий”[78]. Зазначым, аднак, што апошняе вынікала зусім не „из любви к справедливости”, а было прадыктавана страхам сутыкнуцца з непадпарадкаваннем вялізнай масы асоб, што засталіся па-за рамкамі вышэйшага саслоўя. Пра гэта наўпрост сказана з самім тэксце[79]. І, нарэшце, у адным з пунктаў прадпісвалася: „…ни в какое разыскание по поводу живут ли между шляхтою непринадлежащие к сему званию люди не входить — предоставить это помещикам”[80]. Сапраўды, памеснае дваранства першапачаткова было „бліжэй” да расійскага трона, у ім царскі ўрад шукаў сваё сацыяльнае апірышча на набытых землях.

Што ж да „разбору”, то ў выніку, як мы бачым, на працягу ўсёй першай трэці ХІХ ст. не былі вызначаны ні тэрміны, ні канкрэтны статус дробнай шляхты, якая даказвала свае дваранскія правы. Лагічным завяршэннем правядзення такой палітыкі стаў указ ад 22 чэрвеня 1829 г. пра стварэнне камісіі з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: Вайсковага, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства фінансаў — „для дальнейшего составления положения о шляхте”[81], які фактычна падвёў да таго, з чаго пачыналі — прызнання неабходнасці „разбору” шляхты і імкнення арганізаваць гэты працэс.

З улікам сказанага робіцца зразумелай амаль поўная абыякавасць даследчыкаў да падрабязнага разгляду працэсу праверкі шляхецкіх правоў на працягу першага перыяду палітыкі „разбору”. Але нельга і змяншаць ролю гэтага перыяду ў кантэксце ўсёй палітыкі расійскага самаўладства, накіраванай на вы ключэнне з вышэйшага саслоўя дробнай шляхты і збліжэнне яе з сялянствам, нават на растварэнне ў ім. Падмурак усяго наступнага ўрадавага курсу ў гэтым напрамку быў закла дзе ны менавіта ў разгле джаны намі перыяд. Нягледзячы на тое, што ў цэлым першы перыяд характарызуецца маруднасцю „разбору”, тут ужо можна адзначыць змену пэў ных тэндэнцый. Так, у гады кіравання Кацярыны ІІ бы лі прыняты ўказы, вынікам якіх стаў недаўлік вышэй шага саслоўя ўжо ў канцы XVIII ст. Чарговы перыяд ак тывізацыі ў дзейнасці ўрада адзначаецца пасля правя дзення VI рэвізіі і вайны 1812 г., паколькі дадзеныя па выніках рэвізіі не паказваюць зніжэння колькасці дваранства, а яго палітычныя пазіцыі ў час вайны з Напалеонам яшчэ больш пераконваюць у неабходнасці „чистки” саслоўя. У выніку — зніжэнне колькасці саслоўя, надзвычайна высокая лічба адхіленняў доказаў на шляхецтва ў 1816 г. Пра вавы і сацыяльны статус дробнай шляхты трапляе пад удар ужо ў гэты, „спокойный”, перыяд разбіральніцтва.

Вырашальны паварот у лёсе дробнай шляхты адбыўся ў 1831 г. Несумненна, што гэта была мера ў адказ на паўстанне 1830–1831 г. Менавіта з гэтага моманту дробныя шляхцічы зрабіліся, па трапным азначэнні Д. Бавуа, „ахвярнымі казламі” царскага рэжыму. Якраз на гэтую шматлікую групу беднай шляхты кладзецца (і трэба сказаць, без асаблівых на гэта падстаў!) фактычна ўся адказнасць за падзеі 1830–1831 г. Якраз з гэтым перыядам шэраг даследчыкаў звязвае змяненне значэння і самога паняцця „шляхта”. Так, Д. Бавуа назаве іх „беззямельнымі парызіямі”[82], Я. Ляскевічова напіша, што шляхцічамі сталі называцца тыя, хто страціў права на дваранства[83], а З. Тальвірская, М. Улашчык і С. Самбук прыйдуць да высновы, што паняцце „шляхта” абмяжоўвалася ў гэты перыяд толькі дробнай шляхтай, астатнія прадстаўнікі саслоўя — гэта ўжо ўласна дваранства[84]. Апошнія сцверджанні, праўда, адносяцца да ўсяго перыяду ад канца XVIII ст.

Але паколькі ў гістарычнай літаратуры дадзены перыяд „разбору” шляхты даволі добра асветлены, дазволім сабе спыніцца толькі на яго асобных момантах.

Зыходным пунктам усёй наступнай палітыкі царызму ў дачыненні да дробнай шляхты стаў указ ад 19 кастрычніка 1831 г. Ён вызначаў адрозненне паміж „действительными шляхтичами” (якія даказалі сваё дваранства) і „лицами, именующимися шляхтою”. Другая катэгорыя падзялялася на так званых „сельских и городских обывателей”, больш вядомых пад назвай „однодворцы” (для вясковых) і „граждане” (для гарадскіх жыхароў) заходніх губерняў. І першыя, і другія, у залежнасці ад наяўнасці — адсутнасці ў іх зямлі (сваёй або арандаванай) дзяліліся на аседлых і неаседлых[85]. Для асоб творчых прафесій, да якіх адносілі дактароў, настаўнікаў, мастакоў, адвакатаў і іншых, уводзілася асаблівая назва „почетные граждане”.

Ні ў каго з аднесеных да разраду аднадворцаў ці грамадзян не было адабрана права дамагацца асабістага дваранства, г. зн. пажыццёвага, якое не перадавалася ў спадчыну[86].

З тэксту ўказа вынікае таксама, што ў разрад аднадворцаў і грамадзян фармальна пераводзіліся тыя, хто не быў зацверджаны ў дваранстве Герольдыяй. Фактычна ж на гэтым этапе ўрад кіраваўся не столькі звесткамi пра паходжанне, колькі матэрыяльным становішчам шляхты.

Пачынаючы з указа ад 11 лістапада 1832 г. заканадаўчыя акты дэманструюць асобны падыход да розных катэгорый шляхты[87]. Такімі катэгорыямі „бывшей шляхты” сталі: 1) памешчыкі (уладальнікі маёнткаў або толькі прыгонных без зямлі), як зацверджаныя, так і не зацверджаныя Герольдыяй; 2) дваране-няўласнікі, г. зн. тыя, што не мелі маёнткаў, зацверджаныя толькі дваранскімі сходамі; 3) усе астатнія, нікім не зацверджаныя, якія не валодалі маёнткамі з прыгоннымі[88]. Асобы, аднесеныя да першай катэгорыі, вызваляліся ад вайсковай службы і падаткаабкладання; да другой — часткова вызваляліся ад гэтых абавязкаў (да разгляду іх правоў Герольдыяй); прадстаўнікі трэцяй катэгорыі павінны былі без усялякіх адгаворак выконваць гэтыя абавязкі.

Было прадугледжана, каб дакументы прадстаўнікоў першага разраду, г. зн. памешчыкаў, прыходзілі непас рэдна ў Герольдыю (указ ад 25 ліпеня 1833 г.)[89]. Для іх вызначаўся двухгадовы тэрмін на падачу доказаў на дваранства, пазней гэты тэрмін неаднаразова працягваўся (указы ад 5 ліпеня 1838 г.[90] і 5 лістапада 1841 г.[91]).

У дачыненні да другой катэгорыі указ ад 25 верасня 1834 г. удакладняў, што да гэтай катэгорыі належаць толькі тыя, хто быў зацверджаны дваранскімі дэпутацкімі сходамі яшчэ да ўказа 19 кастрычніка 1831 г.[92]. З мэтай праверкі выключна ў дачыненні да запісаных у гэтую катэгорыю былі створаны спецыяльныя камісіі па ўсіх заходніх губернях (тэрмін дзеяння іх па розных губернях быў розны)[93].

Заканадаўчыя палажэнні, прынятыя ў дачыненні да асоб трэцяй катэгорыі, вызначаюцца безапеляцыйнасцю і жорсткасцю. Так, у ліпені 1838 г. патрабавалася запісваць іх „безо всякого разбора” адразу ж у аднадворцы[94]; яшчэ раней, у адным з указаў 1834 г. было сказана, што набываць маёнткі з сялянамі маюць права толькі дваране, зацверджаныя Герольдыяй, астатнія ж (гаворка ішла пра тых, хто купіў маёнтак „не по праву”, г. зн. пасля ўказа 19 кастрычніка 1831 г.)[95] былі абавязаны прадаць іх. Фактычна такім чынам выходзіла, што самымі ўрэзанымі рабіліся правы шляхты, якая не мела прыгонных.

У цэлым жа ў палітыцы другой трэці ХІХ ст. у дачыненні да „бывшей шляхты” выразна прасочваюцца дзве асноўныя тэндэнцыі, накіраваныя на 1) ускладненне доступу ў лік тых, што даказалі дваранства, і 2) рэзкае абмежаванне правоў аднадворцаў і грамадзян. Першы пункт, апрача ўжо названага вышэй, пацвярджае цэлы шэраг фактаў. Так, у прыватнасці, для стараннай праверкі актавых і метрычных кніг па ўсіх 9 заходніх губернях (куды ўваходзілі 6 беларускіх і 3 украінскія) указам ад 19 снежня 1833 г. былі створаны тры камісіі (дзве з іх дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. — Г. Т.)[96]. У склад гэтых камісій уваходзілі чыноўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства юстыцыі і корпуса жандараў. (Што ж, падбор цалкам адпавядае дзяржаве, якая ў гэты перыяд займела ганебную славу „жандара Еўропы”!) На працягу паўгоддзя гэтыя камісіі сабралі ад прыватных асоб і прадстаўнікоў духавенства ўсе копіі метрык і іншых актавых матэрыялаў мінулага часу. Самі чыноўнікі скардзіліся на карпатлівую працу: усё гэта трэба было змацаваць, перакрэсліць прабелы, пранумараваць, прашнураваць, запячатаць і, нарэшце, пра ўсе „беспорядки” паведаміць у Герольдыю[97]. На працягу двух гадоў гэта было зроблена. Каб уявіць, наколькі гэта сапраўды была карпатлівая праца, варта прыгадаць, што колькасць шляхты ў кожнай з гэтых губерняў вымяралася дзясяткамі тысяч.

Больш за тое, у 1840 г. з’явілася чарговае рашэнне (пасля ўжо прынятага 24 траўня 1818 г.) пра выключэн не з радаводных кніг усіх прызнаных у дваранстве па метрыках, рэвізскіх дадзеных, а таксама па сведчаннях прыватных асоб[98]. У 1845 г. — новае патрабаванне, якое тычылася прызнання ў дваранстве на падставе сведчанняў 12 і больш дваран, — і зноў, як і ў першай трэці ХІХ ст., — размова ідзе пра недастатковасць гэтага доказу[99]. Многія законы, як бачым, не новыя, яны вынікаюць з распараджэнняў і ўказаў першай трэці ХІХ ст. І на гэтым этапе здзіўляе часам відавочная непаслядоўнасць улад: ці варта было перагортваць гару метрычных і актавых пасведчанняў, складаць і „шнуровать” іх у цэлыя тамы для таго, каб праз некалькі гадоў выкрэсліваць з радаводных кніг усіх тых, хто быў прызнаны ў дваранстве на падставе гэтых сведчанняў? Гэта можна растлумачыць толькі вялікай стараннасцю, якая вынікала з імкнення прымаць энергічныя меры па як найхутчэйшым правядзенні „разбору”. Тут ужо не ідзе гаворка пра неадназначнасць або няпэўнасць падыходу, якія назіраліся ў папярэдні перыяд.

Але надзвычай яскрава на гэтым этапе „разбору” прасочваецца імкненне прынізіць аднадворцаў і грамадзян да становішча падатковых саслоўяў. Асабліва паказальныя ў гэтым дачыненні ўказы ад 23 студзеня 1847 г.[100] і 1 жніўня 1857 г.[101]. Згодна з першым аднадворцы заходніх губерняў пазбаўляліся ўсялякага права мець як маёнткі з сялянамі, так і толькі сялян. Закон ад 1 жніўня 1857 г. абавязваў усіх аднадворцаў, якія мелі зямлю, запісвацца ў катэгорыю дзяржаўных сялян; аднадворцы, што не мелі зямлі, маглі па сваім жаданні запісвацца або ў дзяржаўныя сяляне, або ў „городские сословия”. Гэтыя законы азначалі радыкальныя перамены ў юрыдычнай дыферэнцыяцыі некалі адзінага саслоўя.

Аднак не варта спрашчаць сітуацыю і меркаваць, што змяненне юрыдычнага статусу вяло за сабой карэнныя змены ў становішчы саслоўя або яго часткі. Іншымі словамі, змяненне аблічча саслоўя de jure хоць і ўплывае, але яшчэ не цалкам вызначае змяненне саслоўя de faсto. На працягу ўсяго разгляданага перыяду, нягледзячы на ўсе законапалажэнні, мяжа паміж асобамі, зацверджанымі ў дваранстве, і тымі, хто апынуўся па-за ім, заставалася рухомай і вельмі ўмоўнай. Вялікая колькасць асоб на працягу дзесяцігоддзяў прыкладала неймаверныя намаганні, каб даказаць сваю прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. Пра гэта сведчаць шматлікія дакументы з фондаў дваранскіх дэпутацкіх сходаў, у прыватнасці, па Мінскай і Магілёўскай губернях. Адны даказвалі, што былі памылкова аднесены да разраду аднадворцаў — у спісе толькі па адным (Бабруйскім) павеце за 1836 г. называецца 30 такіх сем’яў[102]; другім удавалася дамагчыся перагляду спраў з-за першапачаткова няправільнага запісу імя — „дело дворян Домбровских, Чернявских”[103], некаторым удалося толькі да 1860 г. атрымаць пасведчанне пра тое, што яны — дваране паводле пастаноў, якія адносіліся яшчэ да першай трэці ХІХ ст. — так было, у прыватнасці, з дваранамі Баброўскімі (Рэчыцкі ўезд)[104]. Нарэшце некаторыя, зусім бедныя, карыстаючыся дазволам падаваць дакументы не на гербавай, а на простай паперы (1835 г.)[105] і маючы пасведчанне мясцовых улад пра сваю „действительную бедность” (абавязковае ў гэтым выпадку), змаглі таксама даказаць сваё „благородство”.

Безумоўна, на дадзеным этапе пераход у дваранскае саслоўе быў яшчэ больш складаны з-за розных законапалажэнняў, але ён быў магчымы паводле таго ж заканадаўства. Да таго ж на працягу ўсяго перыяду не быў выдадзены закон, які абвяшчаў бы заканчэнне працэсу разгляду спраў пра дваранства асоб з „бывшей шляхты” (як бы ні хацеў гэтага ўрад). „Высочайшим Императорским Повелением” ад 13 чэрвеня 1863 г. загадвалася толькі прыпыніць працэс „разбору” шляхты да „усмирения польского мятежа”[106].

Што да паказчыкаў колькасці шляхты ў гэты перыяд, то „разбор” шляхты адразу адбіўся на паказчыках VIII рэвізіі (1833 г.)[107], пазней назіраецца рост абсалютнай колькасці дваранства — да канца 50-х г. ХІХ ст. яна дасягнула 98 354 чал. мужчынскага полу[108]. Гэта дае некаторым даследчыкам падставу нават назваць такі рост „бурным”. На наш погляд відавочна, што гэтае азначэн не памылковае, бо фактычна розніца паміж паказчыкамі найбліжэйшых рэвізій (VIII–IX і IX–X) у 5–6 тыс. чалавек для Беларусі нязначная.

У цэлым жа, нягледзячы на ўсе мерапрыемствы царызму, да пачатку 60-х г. у Беларусі (як у Літве і ў Правабярэжнай Украіне) захоўваліся самыя высокія паказчыкі як абсалютнай колькасці, так і ўдзельнай вагі дваранства ў адносінах да ўсяго расійскага дваранства (больш за 60%)[109] і да агульнай колькасці насельніцтва рэгіёна: больш за 6% па губернях Віленскай, Мінскай, далей ішлі Гродзенская, Магілёўская (больш за 4%) і, нарэшце, у Віцебскай губерні дваране складалі 3,8%[110].

Аднак удзельная вага асобных катэгорый дваранства істотна змянілася. Да 60-х г. ХІХ ст. узрасла доля дваран, якія валодалі зямлёй і прыгоннымі, да 14%[111], а ў апошняй чвэрці ХVIII ст. яна складала каля 5%, што адлюстроўвае асноўны кірунак палітыкі царызму, паколькі сведчыць пра скарачэнне ўдзельнай вагі дробнай шляхты, значная колькасць якой засталася па-за вышэйшым саслоўем.

Якія ж асноўныя змены адбыліся са шляхецтвам на дадзеным этапе? Перш за ўсё, вылучэнне такіх катэгорый, як аднадворцы і грамадзяне, а таксама размежаванне паняццяў „шляхціч” і „дваранін” сведчаць пра юрыдычную дыферэнцыяцыю раней адзінага з пункту погляду заканадаўства саслоўя. Але дваранскае саслоўе і на гэтым этапе не робіцца замкнутым: фактычна яшчэ няма дакладнай мяжы паміж „действительным дворянином” і „бывшим шляхтичем”. Прадстаўнікі дробнай шляхты, якія даказалі сваё „благородное происхождение”, працягваюць жыць сярод тых, што не даказалі яго[112], і першыя, і другія працягваюць вылучаць сябе з навакольнага сялянства[113].

Без перабольшання можна сказаць, што асобныя выхадцы з асяроддзя дробнай шляхты папоўнілі ў той час усе сацыяльныя групы беларускага грамадства — прафесійных афіцэраў, чыноўнікаў, інтэлігенцыі і інш. Але ва ўмовах захавання прыгонніцтва з’яўленне значнай колькасці асоб, што апынуліся за рамкамі вышэйшага саслоўя, вяло, хутчэй, да ўзмацнення працэсу паўперызацыі шырокіх слаёў насельніцтва.

Адлучэнне ад прывілеяванага саслоўя пацягнула за сабой імкненне даказаць сваё дваранскае паходжанне. Немаёмасная шляхта чаплялася за свае прывілеі, што сведчыць пра ўласцівы ёй кансерватызм. Невыпадкова яшчэ ў канцы ХVIII ст. Х. Калантай выступаў за тое, каб увогуле прыбраць з палітычнага жыцця дробную шляхту[114]. Безумоўна, з яе асяроддзя выйшла шмат прагрэсіўных дзеячаў. Нельга адмаўляць і шырокага ўдзелу дробнай шляхты ў рэвалюцыйных падзеях канца ХVIII — першай паловы ХІХ ст. Але, як слушна адзначалі А. Заянчкоўскі і іншыя даследчыкі, сацыяльную аснову апазіцыйнага руху складала не дробная, а сярэдняя шляхта[115]. Па сваёй жа сутнасці дробная шляхта не менш кансерватыўная, чым магнаты.

Гаворачы пра менталітэт, варта вылучыць „шляхецкі гонар”, усведамленне сваёй „шляхецкай годнасці”, якія выконвалі вялікую ролю ў жыцці дробнага шляхецтва. У гэтым таксама няма нічога дзіўнага, бо вякамі складвалася перакананне, што быць дваранінам — значыць быць вышэйшым за іншых. Яно знаходзіла адлюстраван не ў імкненні ва ўсім аддзяліцца ад астатніх, нават пасля смерці. У адной мясціне былога кампактнага пражывання шляхты на тэрыторыі сучаснай Мінскай вобласці (паміж Слуцкам і Бабруйскам) нам вядома паселішча, дзе жыхары — нашчадкі тамтэйшай ваколічнай шляхты — працягваюць хаваць нябожчыкаў на асобных могілках. Такая сіла традыцый, так выяўляецца ў грамадстве настальгія па тым сацыяльным феномене — шляхецтву, якое ўжо перажыта, але захавалася ў памяці. Жыхары гэтай мясцовасці (старэйшае пакаленне) дагэтуль вызначаюць прыналежнасць да шляхты па прозвішчу — размова ідзе, вядома, пра распаўсюджаныя, вядомыя ім прозвішчы. Хоць пры гэтым магчымыя памылкі (як пры вызначэнні французскага двараніна толькі па наяўнасці прыназоўніка deГ. Т.). Больш за тое, нашчадкі калісьці шматлікай шляхты, якая не раз падпадала пад дэкласацыю, дагэтуль вылучаюць сябе з навакольнага сялянства — „мужыкоў”. Але, ведаючы іх, цяжка нават уявіць, што іх продкі былі калісьці барацьбітамі за свае правы або нават „оказали сильное воздействие на решение крестьянского вопроса (т. е. отмену крепостного права в России)” — як сцвярджалі некаторыя гісторыкі[116]. Кансерватызм і аморфнасць, імкненне замкнуцца ў сваім вузкім свеце і „непротивление злу насилием”, якое вынікае адгэтуль, — ці не гэта выканала галоўную ролю ў лёсе дробнай шляхты і, у пэўнай ступені, у лёсе беларускай дзяржаўнасці?


[1] У цэлым значэнне дадзенай праблематыкі для раскрыцця спецыфікі дваранства заходніх земляў Расійскай імперыі пераканальна паказаў вядомы французскі гісторык Д. Бавуа.
[2] Мыльников А. С., Якубовский В. А. Процесс разложения дворянства и его социальные последствия // Социальная структура общества в ХІХ в.: страны Центральной и Юго-Восточной Европы. Москва, 1982. С. 59–60.
[3] Спецыяльныя даследаваннi належаць, у першую чаргу, аўтару дадзенага артыкула, а таксама С. Л. Лугаўцовай. Асобныя аспекты адлюстраваны ў працы М. М. Улашчыка, дзе дваранства разглядаецца праз прызму аграрнай праблематыкі, а таксама ў працы С. М. Самбук, дзе асвятляюцца пытанні палітыкі царызму ў Беларусі ў 2-й палове
[4] Российский государственный исторический архив (Санкт-Петербург; далей РГИА), ф. 1342, оп. 1, д. 346а, б; ф. 1347, оп. 64(1), д. 497.
[5] Наконт колькасці шляхты ў беларускай гістарычнай літаратуры застаецца агульнапрынятым падыход Т. Корзана і І. А. Нікоціна. Згодна з ім колькасць яе па розных паветах складала 10–12% ад колькасці ўсяго насельніцтва (гл.: Грыцкевіч А. Беларуская шляхта // Спадчына. 1993. № 1. С. 13–14). Польскія даследчыкі ў апошнія дзесяцігоддзі называюць іншыя, больш нізкія паказчыкі колькасці шляхты — каля 7% насельніцтва; (Rychlikowa I. Carat wobec polskiej szlachty na ziemiach zabranych w latach 1772–1831 // KH. 1991. Z. 3. S. 51–83; Rostworowski E. ilu byĺo w Rzecrypospolity obywateli szlachty // KH. 1987. Z. 3. S. 3–40). Апошняя лічба падаецца нам праўдападобнай. Але паколькі ў вядомых нам працах гутарка ідзе пра „польскую шляхту”, хацелася б удакладніць, ці ўлічвалася пры падліку шляхта, якая засталася праваслаўнай, што жыла вакол Слуцка, Магілёва, Давыд-Гарадка, Пінска.
[6] Полное собрание законов Российской империи (далей ПСЗ). Т. IX. № 17112.
[7] ПСЗ. Т. IX. № 17327, № 17418.
[8] Тамсама. № 19375.
[9] Тамсама. № 13865.
[10] ПСЗ. Т. IX. № 17327. РГИА, ф. 1347, оп. 64(1), д. 497, л. 7–8об. Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине ІІ. Вильно, 1903. С. 43.
[11] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346а, л. 30–32.
[12] Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (Мінск; далей НАРБ), ф. 320, воп. 1, спр. 1, арк. 28.
[13] Beauvois D. Polacy na Ukrainie. Szlachta Polska na Wołyniu, Podolu I Kijowszczyżnie. 1831–1863. Paryż, 1987. S. 91.
[14] Жукович П. Н. Сословный состав населения Западной России в царствование Екатерины ІІ // Журнал министерства народного просвещения (далей ЖМНП). 1915. № 5. С. 132–133.
[15] ПСЗ. Т. XXIV. № 17 872.
[16] Пры падліку ўлічвалася колькасць толькі па беларускіх паветах. У гэты лік не ўвайшлі татары, „не состоящие в окладе”. Разам з імі колькасць складае блізу 71 тыс. асоб мужчынскага полу. У гэтым артыкуле не разглядаецца праблема прыналежнасці татараў да шляхецкага саслоўя, таму звяртаем увагу чытачоў на працу: Rychlikowa I. Tatarzy litewscy 1764–1831 сzęścią szlacheckiego stanu? // KH. 1991. № 3–4. S. 77–122. Зыходныя лічбы мы ўзялі з акладной кнігі за 1796 г., удакладнілі іх па акладной кнізе за 1808 г. (Акладныя кнігі складаліся штогод па матэрыялах рэвізіі.) Безумоўна, атрыманыя колькасныя дадзеныя мы не лічым зусім дакладнымі, бо недакладнасць у такіх падліках вынікае з недакладнасцяў у саміх крыніцах. Але зварот да звестак самой рэвізіі ўсё ж дазваляе знізіць ступень недакладнасці пры падліку (Тумилович Г. Н. Дворянство Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX в. Минск, 1995. С. 88–93).
[17] РГИА, ф. 571, оп. 9, д. 1860. Переписи населения России: Итоговые материалы подворных переписей и ревизий населения России (1648–1858). Вып. VI. Док. 1. Москва, 1972. С. 14–16, 98–99, 105–108. Тамсама. Вып. VII. Док. 2. С. 115–117, 127–130, 133–137, 171–172.
[18] РГИА, ф. 1347, оп. 64(1), д. 299, л. 299, л. 34–36, 43–45, 52, 79.
[19] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346а, л. 41.
[20] Тамсама, л. 24–44.
[21] Тамсама, л. 67, 68, 71, 74.
[22] Тамсама, л. 64–65.
[23] РГИА, ф. 1341, оп. 7, д. 430, л. 165–166.
[24] Тамсама, л. 170.
[25] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 438, л. 31.
[26] Тамсама.
[27] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346а, л. 199.
[28] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 438, л. 40–42.
[29] Тамсама, д. 346а, л. 135–137.
[30] Тамсама, л. 144, 148, 157.
[31] Тамсама, л. 154, 157–158.
[32] Тамсама, л. 140.
[33] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346а, б.
[34] РГИА, ф. 1347, оп. 62(2), д. 302, л. 11.
[35] НАРБ, в. 319, воп. 1, спр. 3, арк. 111–113. РГИА, ф. 1218, оп. 4, д. 67, л. 86.
[36] ПСЗ. Т. ХХХ. № 22873.
[37] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 4–7.
[38] Лютый А. М. Социально-экономическое развитие Белоруссии во второй половине XVIII — первой половине XIX в. Минск, 1990. С. 296.
[39] Прыгадаем афіцыйныя дадзеныя, якія адносяцца да канца XVIII — пачатку XIX ст.: 218 025 асоб мужчынскага полу па ўсіх заходніх губернях. Па нашых дадзеных, па беларускіх паветах за той жа перыяд было ўлічана 68 775 шляхцічаў (без уліку сем’яў). І хоць, безумоўна, лічбу каля 80 000 шляхцічаў мы не адносім на рахунак рэальнага прыросту, а лічым толькі папраўкай да ўліку за кошт тых, хто быў прапушчаны пры V рэвізіі, аднак лічбавыя паказчыкі колькасці шляхты не зніжаліся. (Параўнанне паказчыкаў за 1795 і 1811 г. дае падставу некаторым даследчыкам гаварыць нават пра рост колькасці шляхты. Але з улікам вышэйсказанага мы лічым такую выснову памылковай. — Г. Т.)
[40] ПСЗ. Т. XXXII. № 25064.
[41] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 464.
[42] Дворянская империя XVIII века. Сборник документов. Москва, 1960. С. 164–165.
[43] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346а, л. 140, д. 346б, л. 464.
[44] Тамсама, д. 346б, л. 466–470.
[45] Korzon T. Wewnętrzne dzieje Polski w latach 1764–1794. T. I. Warszawa, 1897. S. 130–135. Biernacka M. Wsie drob-noszlacheckie na Mazowszu i Podlasiu. Wrocław, 1966. S. 98.
[46] Гл.: ПСЗ. Т. XXXII. № 25064; РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 464.
[47] Sikorska-Kulesza I. Deklasacja drobnej szlachty na Litwie i Białorusi w XIX w. Warszawa, 1995.
[48] Beauvois D. Op. cit. S. 92, 101.
[49] Тамсама. S. 101, 102.
[50] Улащик Н. Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. Москва, 1975. С. 44.
[51] Середонин С. М. Исторический обзор деятельности Комитета министров. Т. 2. Ч. 1. С.-Петербург, 1902. С. 63.
[52] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 482.
[53] Жукович П. Н. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины ІІ // ЖМНП. 1914. № 2, отд. 2. С. 265–268.
[54] Тамсама.
[55] Царскі ўрад у гэтым выпадку ў пэўнай меры закрануў інтарэсы памеснага дваранства. Канчаткова канфіскаванымі апынуліся маёнткі 25 землеўладальнікаў, да якіх належалі 26 742 асобы мужчынскага полу. Гэта склала менш за чвэрць ад усіх канфіскаваных маёнткаў (Жукович П. Н. Сословный состав населения Западной России в царствование Ека терины ІІ // ЖМНП. 1914. № 1, отд. 2. С. 138).
[56] Грицкевич А. П. Указ. соч. С. 14.
[57] Коялович М. О. Чтения по истории Западной России. С.-Петербург, 1884. С. 15–16.
[58] ПСЗ. Т. XXVII. № 25667. Антонаў В. В. Айчынная вайна 1812 г. / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. Т. 1. С. 74–77. Кудряшов И. Призрак Великой Литвы // Родина. 1992. № 6–7. С. 32–35.
[59] Alexandre I-er et le prince Czartoryski. Correspondance particuliere et conversations. 1801–1882. Paris, 1865. P. 208.
[60] Тамсама. Р. 227–228.
[61] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 466–470. Тамсама, ф. 1341, оп. 64(1), д. 497, л. 7–8.
[62] Sikorska-Kulesza I. Op. cit. S. 17.
[63] Тамсама.
[64] Korzon T. Op. cit.
[65] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 554–562.
[66] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 219–224.
[67] Тамсама, л. 554–562.
[68] НАРБ, ф. 319, воп. 1, спр. 77, арк. 133–138.
[69] ПСЗ. Т. I. № 397.
[70] ПСЗ. Т. III. № 1863, п. 9.
[71] РГИА, ф. 1294, оп. 4, д. 1, л. 13–15.
[72] Тамсама, л. 11.
[73] Тамсама, л. 20.
[74] ПСЗ. Т. XXXIX. № 30115, п. 113.
[75] РГИА, ф. 1294, оп. 4, д. 1, л. 20–21.
[76] ПСЗ. Т. V. № 3663.
[77] Дваранства ў Расіі лічылася служылым саслоўем, г. зн. такім, што знаходзілася на дзяржаўнай (вайсковай або стацкай) службе. Расійская гістарыяграфія да 1917 г. зыходзіла з палажэння аб „закрепощении сословий государством”, у сувязі з чым і вышэйшае саслоўе, якое выконвала дзяржаўныя службовыя абавязкі, мела адрознае ад заходнееўрапейскага паходжанне. Першапачаткова нават значэнне саміх тэрмінаў „дваранства” і „adel”, „nobility”, „noblesse” не было ідэнтычным. Апошнія перакладаліся на рускую мову літаральна як „знать”, „аристократия”, у той час як у самой назве вышэйшага расійскага саслоўя, на думку дарэвалюцыйных гісторыкаў, адлюстравана яго паходжанне — „из служащих при дворе”. Зазначым у сувязі з гэтым, што значэнне слова „шляхта” паказвае на іншую, падобную да заходнееўрапейскай, крыніцу паходжання, бо азначае „род, паходжанне, пароду”.
[78] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 480–486.
[79] Тамсама.
[80] Тамсама, л. 482.
[81] ПСЗ. Т. IV. № 2948.
[82] Beauvois D. Op. cit. S. 91–92.
[83] Лескевичова Я. Социальная структура общества в Королевстве Польском 1815–1864 // Социальная структура общества в ХІХ в.: страны Центральной и Юго-Восточной Европы. Москва, 1982. С. 59–60.
[84] Тальвирская З. Я. К вопросу о социальном облике мелкого дворянства в 1960-х годах / Историко-социологические исследования. Москва, 1970. С. 200. Улащик Н. Н. Указ. соч. С. 44. Самбук С. М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ века. Минск, 1980. С. 14.
[85] ПСЗ. Т. VІ. № 4869.
[86] Тамсама. Никотин И. А. Столетний период русского законодательства в воссоединенных от Польши губерниях и законодательство о евреях (1772–1872). Вильна, 1886. Т. ІІ. С. 10–11.
[87] ПСЗ. Т. VII. № 5746.
[88] Тамсама.
[89] ПСЗ. Т. VIIІ. № 6351.
[90] ПСЗ. Т. ХIIІ. № 11387.
[91] ПСЗ. Т. ХVI. № 14998.
[92] ПСЗ. Т. ІХ. № 7404.
[93] ПСЗ. Т. ІХ. № 7007. Тамсама. Т. ХІІ. № 9912. Тамсама. Т. XVIII. № 16857.
[94] ПСЗ. Т. ХIIІ. № 11387.
[95] ПСЗ. Т. ІХ. № 6779.
[96] ПСЗ. Т. VIIІ. № 6644. Романович-Славатинский А. В. Дворянство в России от начала XVIII в. до отмены крепостного права. Киев, 1912. С. 57.
[97] Тамсама. Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. С. 273.
[98] РГИА, ф. 1341, д. 346б, л. 464–470. ПСЗ. Т. ХV. № 13 048
[99] ПСЗ. Т. ХХ. № 19185.
[100] ПСЗ. Т. ХХIІ. № 20845.
[101] ПСЗ. Т. ХХХIІ. № 32000.
[102] НАРБ, ф. 319, воп. 1, спр. 47, арк. 88–90.
[103] Тамсама, арк. 95, 271.
[104] Тамсама, спр. 3, арк. 111–113.
[105] Тамсама, спр. 47, арк. 289–290.
[106] ПСЗ. Т. ХХХVIIІ. № 39825.
[107] Тумилович Г. Н. Указ. соч. С. 91.
[108] Тамсама.
[109] Корелин А. П. Дворянство в пореформенной России. 1861– 1904 гг.: состав, численность, корпоративная организация. Москва, 1979. С. 40. Самбук С. М. Указ. соч. С. 13.
[110] Улащик Н. Н. Указ. соч. С. 93. Зайцев В. М. Социально-сословный состав участников восстания 1863 г. (Опыт ста-тистического анализа). Москва, 1973. С. 103. Sikorska-Kulesza I. Op. cit. S. 84.
[111] Зайцев В. М. Указ соч. С. 104.
[112] РГИА, ф. 1341, оп. 1, д. 346б, л. 471–486.
[113] Тамсама. Довнар-Запольский М. В., Шендрик Д. З. Бе ло-русская шляхта и панцирные бояре. Верхнее Поднепровье и Белоруссия / Полное географическое описание. Т. 9. 1905. С. 140–145.
[114] Bardach J., Leśnodorski B., Pietrzak M. Historia państwa i prawa polskiego. Warszawa, 1985. S. 278, 289.
[115] Zajączkowski A. Głowne elementy kultury szlacheckiej w Polsce. Wrocław, 1961. S. 96–100.
[116] Улащик Н. Н. Указ соч. С. 93.

Наверх

Tags: