Новы нумар


Еўропа 2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў. 15–16.05.2015, Вільня

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры ўзяць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў», якая пройдзе 15–16 траўня ў Вільні.

Удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з работай магістарскіх і бакалаўрскіх акадэмічных праграм ЕГУ.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, беларуская, руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2015 г. запоўніць і падаць анлайн-заяўку. Удзел у канферэнцыі – бясплатны (без рэгістрацыйнага ўнёску), але на падставе конкурсу (будзе зроблены адбор заявак).Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 2 красавіка 2015 г.

У межах працы канферэнцыі плануецца правесці наступныя секцыі:

  • Сучасная сацыяльная тэорыя: перспектывы ў сітуацыі канцэптуальнага шматгалосся
  • Гісторыя на зломе эпох: выклікі мінулага / разнастайнасць будучыні
  • Гендарны паварот у сацыяльных навуках: інакшыя даследчыя стратэгіі і формы асэнсавання сацыяльнасці
  • Перабудоўваючы веды: вялікія дадзеныя, аналітычныя платформы, візуалізацыя ды іншыя выклікі лічбавай гуманітарыстыкі
  • Папулярызацыя ўрбанізму і новыя прафесійныя ідэнтычнасці
  • «Перабудова» і дызайн: ці была перабудова ў дызайне?
  • Працэсы «перабудовы» палітычных і эканамічных адносінаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Балтыі
  • Месца гістарычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў сучаснай Усходняй Еўропе
  • Вынікі рэфармавання публічнага адміністравання і новыя выклікі для эфектыўнай рэалізацыі публічнай палітыкі ў краінах ЦУЕ і Балтыі
  • Перспектывы развіцця прыватнага права ў Еўрапейскім Саюзе і СНД
  • Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
  • Права на забыццё: сацыяльна-прававыя практыкі і механізмы канструявання постсавецкага разрыву
  • Рэлігія і працэсы мадэрнізацыі ва Усходняй Еўропе
  • Практычная псіхалогія ў постсавецкім рэгіёне: асаблівасці генеалогіі і перспектывы развіцця
  • Рэжымы працы са спадчынай: змена парадыгмаў
  • Сацыяльныявыклікісучасныхбіятэхналогій
  • Навука і тэхніка ± светлаябудучыня
  • Мастацтвада і пасляперабудовы
  • Медыякультура: тэхналагічная і сацыяльнаяперабудова
  • Кінематограф у кантэксцелічбавайкультуры: тэхналогіі, эстэтыка і новыярэцэптыўныяпрактыкі
  • Новы погляд: гледжанне як культурная тэхналогія
  • Савецкі праект паміж будоўляй і перабудовай

Падрабязныя апісанні кожнай секцыі вы можаце знайсці па спасылцы.

Візавая падтрымка
Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна.

Жытло
На перыяд правядзення канферэнцыі (15–16 траўня) усім удзельнікам прадастаўляецца жытло (бясплатна).

Кантакты
Кантактны адрас: studentconference @ ehu.lt. За абнаўленнямі сачыце на старонцы канферэнцыі, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках.