Міхаіл Спірыдонаў. Гістарычныя карты Беларусі ў айчынных энцыклапедыях
Заснаванае ў 1967 г. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства „Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі“ (першапачаткова „Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН Беларусі“) стала і працяглы час заставалася галоўным цэнтрам, які ініцыяваў складанне гістарычных карт Беларусі і рыхтаваў іх да друку ў сваіх шматлікіх разнастайных выданнях. Вялікую ролю ў гэтай важнай справе адыгралі былыя і цяперашнія супрацоўнікі групы картаграфіі дадзенага выдавецтва Л. У. Белякова, Т. С. Забеліна, Т. У. Кавалеўская, Н. М. Махавікова, В. Ф. Надзененка, Т. І. Нішт, Я. П. Цупа, Г. Р. Шыкунова і Т. В. Якубоўская. Менавіта яны падрыхтавалі да друку вялікую колькасць гістарычных карт Беларусі па ўсіх перыядах і гэтым садзейнічалі развіццю адной з галін усё яшчэ недастаткова распрацаванай у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльнай гістарычнай навукі — гістарычнай картаграфіі.
У дадзеным артыкуле ўпершыню даецца агульны кароткі агляд пэўных вынікаў шматгадовай гістарычна–картаграфічнай дзейнасці названага выдавецтва на падставе ўліку адпаведных карт, што былі апублікаваны ў: „Беларуская Савецкая Энцыклапедыя“ (БелСЭ. Т.1—12. Мінск, 1969—1975), „Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя“ (БССРКЭ. Т. 1. Мінск, 1978), „Энцыклапедыя гісторыі Беларусі“ (ЭГБ. Т. 1—6, кн. 1. Мінск, 1993—2001) і „Беларуская Энцыклапедыя“ (БелЭн. Т. 1—15. Мінск, 1996—2002) (гл.: дадаткі 1 і 2). Спадзяёмся, што дадзены агляд будзе карысны не толькі для гісторыкау, але і для ўсіх тых, хто цікавіцца мінулым нашай Радзімы.
Па нашых падліках, у БелСЭ апублікавана 45 гістарычных карт як арыгінальных, так і кампілятыўных. З іх 27 былі таксама перадрукаваны ў БССРКЭ. Пры гэтым у апошняй, у прыватнасці, новымі па сутнасці былі толькі дзве карты (гл. Д. 1, № 2, 13). Падлікі колькасці карт па асноўных перыядах гісторыі Беларусі сведчаць, што дапісьменны перыяд адлюстраваны на дзвюх картах у БелСЭ і трох у БССРКЭ, старажытнарускі — адпаведна на шасці і пяці, перыяд уключэння і знаходжання сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ, другая палова ХIII — XVIII ст.) — на сямі і трох, перыяд далучэння і знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі — на пяці і дзвюх, савецкі перыяд, у т. л. і знаходжання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, — на 25 і 15. Такім чынам, самы кароткі перыяд гісторыі Беларусі адлюстраваны на большасці (53%) карт БелСЭ, што яскрава сведчыць пра характар тагачасных прыярытэтаў у гістарыяграфіі.
На наш погляд, мінулае Беларусі, асабліва дасавецкага перыяду, адлюстравана на картах БелСЭ выключна абмежавана. Недахопамі гэтага камплекта карт можна лічыць ананімнасць многіх з іх, г. зн. адсутнасць звестак пра тое, адкуль яны скампіляваны, а таксама дробнасць маштабаў большасці гэтых выданняў, што істотна зніжае іх змястоўнасць. Істотным агульным недахопам БелСЭ, на нашу думку, з’яўляецца і тое, што тапаніміка гістарычных карт зусім не адлюстравана ў выданні „Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Паказальнікі: прадметны, імянны, геаграфічных назваў“ (Мінск, 1976).
Новы, больш плённы этап гістарычна–картаграфічнай дзейнасці выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя“ пачаўся ў сувязі з падрыхтоўкай ЭГБ. У ёй ужо апублікавана і плануецца апублікаваць у апошнім томе 174 гістарычныя карты, пераважна арыгінальныя, з іх пяць як укладкі. Гэта амаль у чатыры разы больш (370%), чым у БелСЭ. Большасць (127, або 71%) гэтых жа карт перадрукавана ў выдадзеных тамах БелЭн. Пры гэтым не зусім зразумелыя крытэрыі адбору карт для публікацыі ў БелЭн. Напрыклад, карты Палескай, Пінскай і Полацкай вобласцяў перадрукаваны, а аналагічныя карты Бабруйскай, Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай — не, хоць, на нашу думку, апошнія таксама вартыя гэтага.
У дадзеным кароткім аглядзе гістарычных карт ЭГБ немагчыма прааналізаваць іх змест усебакова, таму мы таксама абмяжуемся ў асноўным агульнымі звесткамі аб ступені забяспечанасці імі розных перыядаў гісторыі Беларусі, звярнуўшы ўвагу на некаторыя найбольш арыгінальныя з іх, што, як правіла, былі складзены ўпершыню.
Дапісьмовы перыяд гісторыі Беларусі адлюстраваны на трох традыцыйных археалагічных картах. Па старажытным перыядзе ў ЭГБ ёсць чатыры таксама традыцыйныя карты. Варта заўважыць, што ў БелЭн у адрозненне ад ЭГБ дадаткова перадрукавана вельмі састарэлая карта „Кіеўская Русь у IX— пач. ХII ст.“
Перыяд уключэння і знаходжання сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у складзе ВКЛ прадстаўлены ў ЭГБ 42 картамі (24,1% усіх). Дарэчы, у БелЭн у адрозненне ад ЭГБ, у прыватнасці, дадаткова перадрукавана даўно састарэлая карта „Лівонская вайна 1558—1583 г.“, пра якую, на жаль, няма карты ў ЭГБ. Сярод карт гэтага храналагічнага блока варта адзначыць серыі арыгінальных карт розных воласцяў XVI—XVIII ст. В. Л. Насевіча і М. Ф. Спірыдонава — „беларускіх“ паветаў ВКЛ канца XVI ст. Пэўную навізну маюць таксама карты В. І. Мялешкі, Г. М. Сагановіча і М. А. Ткачова аб падзеях у Беларусі 1648—1661 г., а таксама У. І. Пашкевіча „Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700—1721 г.“, дарэчы, у БелЭн замененую на іншую: „Паўночная вайна 1700—1721 г. Агульны ход вайны“, якая па інфармацыйнасці адносна падзей у Беларусі значна саступае першай.
Значная колькасць карт ЭГБ (71, або 40,8% усіх) прысвечана перыяду знаходжання сучаснай тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Сярод іх арыгінальнасцю вылучаюцца серыі карт: адміністрацыйна–тэрытарыяльнага дзялення канца XVIII ст. Я. К. Анішчанкі, „беларускіх“ уездаў імперыі другой паловы ХIХ ст. В. Л. Насевіча і баёў 1812 г. В. В. Антонава. Варта адзначыць і арыгінальную карту В. П. Панюціча „Адыходніцтва з Беларусі (1861—1910 г.)“.
Савецкі перыяд гісторыі Беларусі, у т. л. і перыяд знаходжання БССР у складзе СССР, адлюстраваны ў ЭГБ на 53 (30,5% усіх) картах. Заходняй Беларусі, якая з 1921 да 1939 г. знаходзілася ў складзе Рэспублікі Польшча, прысвечана толькі адна карта з адміністрацыйна–тэрытарыяльным дзяленнем на 1935 г. Большасць гэтых карт уяўляюць перадрукоўкі з розных ранейшых выданняў, якія, на жаль, не названы. Многія застаюцца ананімнымі, бо аўтары на іх не пазначаны. Да таго ж пераважная большасць карт гэтага храналагічнага блока прысвечана падзеям II сусветнай вайны 1941—1945 г. на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх да арыгінальных у пэўнай ступені можна залічыць карты У. Ф. Ісаенкі „Абарона Мінска 25 чэрвеня — 3 ліпеня 1941 г.“ і „Навагрудскі «кацёл»“.
Такім чынам, ЭГБ колькасна значна папоўніла комплекс гістарычных карт Беларусі, асабліва па дасавецкім перыядзе. Аднак, на жаль, на яе старонках пакуль што не з’явіліся карты па гісторыі гаспадаркі (у прыватнасці, індустрыялізацыі, калектывізацыі), культуры і царквы, а пераважаюць карты, якія адлюстроўваюць амаль выключна асноўныя палітычныя, ваенныя і адміністрацыйна–тэрытарыяльныя факты, падзеі і працэсы. Гэты істотны недахоп абумоўлены, на наш погляд, усё яшчэ вельмі недастатковай распрацаванасцю праблем гістарычнай геаграфіі і гістарычнай картаграфіі Беларусі. Акрамя гэтага галоўнага, ЭГБ мае і іншыя недахопы: на многіх картах, асабліва дробнамаштабных, не паказаны ні лікавыя, ні лінейныя маштабы, што ператварае іх па сутнасці ў малазмястоўныя схемы; у першым і шостым (кн. 1) тамах няма абавязковых для энцыклапедыі спісаў карт, а ў тых, дзе яны ёсць, не паказаны старонкі, на якіх адпаведныя карты надрукаваны, што, безумоўна, ускладняе карыстанне імі. Дарэчы, у БелЭн наогул няма такіх спісаў.
Варта таксама дадаць, што шэраг гістарычных карт, апублікаваных у ЭГБ, быў перадрукаваны ў іншых выданнях „Беларускай энцыклапедыі“: „Иллюстрированная хронология истории Беларуси: с древности и до наших дней“ (3 изд. Минск, 2002) і „Беларусь: Энцыклапедычны даведнік“ (Мінск, 1995).
На наш погляд, гістарычныя карты ЭГБ, як і „Нацыянальнага атласа Беларусі“ (Мінск, 2002. Гл. дадатак 3), могуць і павінны стаць асновай для стварэння даўно неабходных усім, хто цікавіцца мінулым нашай Радзімы, навукова–папулярнага і навуковага гістарычных атласаў Беларусі, якіх у адрозненне ад суседніх краін у нас да гэтага часу няма. Бо, на жаль, некалькі апублікаваных лапідарных школьных атласаў па гісторыі Беларусі не могуць задаволіць сур’ёзную цікавасць шматлікіх чытачоў да гістарычных карт.
Дадатак 1
Дадатак 2
П№ Аўтар Назва Маштаб Энцыклапедыi
млн. ЭГБ БелЭн
Т:с Т:с
1 2 3 4 5 6
1 Ісаенка У.Ф. Пашырэнне археалагiчных культур на тэрыторыi Беларусi 3,8 1:163 3:21
2 Ісаенка У.Ф. Каменны век на тэрыторыi Беларусi 3,8* 4:42 7:514
3 Крывальцэвiч М.М.,
Чарняўскi М.М. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi 3,8* 2:78 3:260
4 Штыхаў Г.В. Крывiчы 3,8* 4:271 8:498
5 Багамольнiкаў У.У. Радзiмiчы 2,1* 6,1:67 —
6 Лысенка П.Ф. Дрыгавiчы 3,8* 3:301 6:226
7 Кiеўская Русь у IХ— пач. ХII ст. 12 — 8:253
8 Штыхаў Г.В. Старажытныя землi Беларусi ў ХI—ХIII стст. 3,8* 4:169 3:23
9 Насевiч В.Л. Вялiкае княства Лiтоўскае ў ХIII— 1–й пал. XIV ст. 5,3* 2:388 4:358
10 Насевiч В.Л. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 2–й пал. XIV—XV ст. 5,3* 2:391 4:359
11 Бiтва пад Грунвальдам 15. VII. 1410 г. 3:157 —
12 Бохан Ю.М. Бiтва пад Грунвальдам 15. VII. 1410 г. — 5:463
13 Насевiч В.Л. Свiслацкая воласць (стараства) у XV—XVI стст. 6,1:262 14:264
14 Аршанская бiтва 1514 г. 1:187 1:538
15 Насевiч В.Л. Аршанскi павет на пач. XVI ст. 1:192 1:542
16 Насевiч В.Л. Мазырскае стараства ў 1-й пал. XVI ст. 5:38 —
17 Насевiч В.Л. Пiнскае стараства ў сярэдзiне XVI ст. 5:497 12:366
18 Лiвонская вайна 1558—1583 гг. 4,5 — 9:245
19 Спiрыдонаў М.Ф. Беларусь у канцы XVI ст. 2,5* 2:394—395 4:360—361
20 Спiрыдонаў М.Ф. Аршанскi павет у канцы XVI ст. 1,2* 1:191 1:541
21 Спiрыдонаў М.Ф. Ашмянскi павет у канцы XVI ст. 1* 1:239 2:168
22 Спiрыдонаў М.Ф. Браслаўскi павет у канцы XVI ст. 0,8* 2:70 3:248
23 Спiрыдонаў М.Ф. Берасцейскi павет у канцы XVI ст. 0,8* 2:104 3:298
24 Спiрыдонаў М.Ф. Ваўкавыскi павет у канцы XVI ст. 0,8* 2:235 4:42
25 Спiрыдонаў М.Ф. Вiленскi павет у канцы XVI ст. 1,1* 2:286 4:168
26 Спiрыдонаў М.Ф. Вiцебскi павет у канцы XVI ст. 0,9* 2:333 4:229
27 Спiрыдонаў М.Ф. Гарадзенскi павет у канцы XVI ст. 1,1* 3:137 5:436
28 Спiрыдонаў М.Ф. Кiеўскае ваяводства ў канцы XVI ст. Фрагмент. 1,3 4:167 —
29 Спiрыдонаў М.Ф. Лiдскi павет у канцы XVI ст. 0,8 4:365 9:251
30 Спiрыдонаў М.Ф. Мазырскi павет у канцы XVI ст. 1 5:40 9:517
31 Спiрыдонаў М.Ф. Менскi павет у канцы XVI ст. 1,3 5:190 10:447
32 Спiрыдонаў М.Ф. Мсцiслаўскае ваяводства ў канцы XVI ст. 1,2 5:226 10:538
33 Спiрыдонаў М.Ф. Новагародскi павет у канцы XVI ст. 1,4 5:262 11:95
34 Спiрыдонаў М.Ф. Пiнскi павет у канцы XVI ст. 1,4 5:502 12:372
35 Спiрыдонаў М.Ф. Полацкае ваяводства ў канцы XVI ст. 1,4 5:524 12:455
36 Спiрыдонаў М.Ф. Рэчыцкi павет у канцы XVI ст. 2,2 6,1:181 14:40
37 Спiрыдонаў М.Ф. Слонiмскi павет у канцы XVI ст. 0,8 6,1:341 15:19
38 Думiн С.У., Татарскiя землеўладаннi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм 6,1:508 —
Канапацкi І.Б. у XVI— пач. XVII ст.
39 Насевiч В.Л. Прапойская воласць у XVI ст. 5:565 13:16
40 Насевiч В.Л. Бабруйская воласць (стараства) у 2–й пал. XVI—
1–й пал. XVII ст. 1:255 2:188
41 Насевiч В.Л. Магiлёўская воласць у пач. XVII ст. 5:18 —
42 Мялешка В.І. Антыфеадальная вайна 1648—1651 гг. на Беларусi 5,6* 1:134 —
43 Сагановiч Г.М., Вайна Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—1667 гг.
Ткачоў М.А. Ваенныя дзеяннi 1654—55 гг. 6,1* 2:190 3:457
44 Сагановiч Г.М., Вайна Расii з Рэччу Паспалiтай 1654—1667 гг.
Ткачоў М.А. Ваенныя дзеяннi 1659—61 гг. 6,1* 2:190 3:457
45 Казлоў Л.Р., Вялiкае княства Лiтоўскае ў XVII ст. 6* 2:397 4:362
Мiхайлоўская Л.Ю.
46 Насевiч В.Л. Крычаўская воласць у XVII—XVIII стст. 4:280 8:525
47 Пашкевiч У.І. Беларусь у гады Паўночнай вайны 1700—1721 гг. 3,8* 5:445 —
48 Паўночная вайна 1700—1721 гг. Агульны ход вайны. 12 — 12:223
49 Насевiч В.Л. Барысаўская воласць (стараства) у XVIII ст. 1:319 2:330
50 Насевiч В.Л. Любашанская воласць (стараства) у XVIII ст. 4:411 9:394
51 Насевiч В.Л. Рагачоўская воласць (стараства) у XVIII ст. 6,1:41 13:197
52 Насевiч В.Л. Рэчыцкая воласць (стараства) 6,1:180 14:39
53 Казлоў Л.Р. Адмiнiстрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусi
i сумежных тэрыторый у сярэдзiне XVIII ст. 3 1:укладка 1:115
54 Далучэнне Беларусi да Расii 4,9* 3:199 3:25
55 Анiшчанка Я.К. Магiлёскае намеснiцтва (1777—1795 гг.). 2 5:14
56 Анiшчанка Я.К. Полацкае намеснiцтва (1777—1795 гг.). 1,7 5:527 12:456
57 Насевiч В.Л. Копыскi павет у 1802—1861 гг. 4:234 8:415
58 Анiшчанка Я.К. Лепельскi павет у канцы XVIII— пач. ХIХ ст. 4:352 —
59 Анiшчанка Я.К. Слонiмская губерня (1796 г.) 6,1:338 15:15
60 Лукашэвiч А.М. Планы аховы заходнiх гранiц Расiйскай iмперыi
(канец ХVIII — пач. ХIХ ст.) 6,2: —
61 Айчынная вайна 1812 г. Наступленне французскай армii.
12 чэрвеня—20 верасня 1812 г. 8,5 1:укладка 3:451
62 Айчынная вайна 1812 г. Наступленне рускай армii.
6 кастрычнiка—2 снежня 1812 г. 7,5 1:укладка 3:451
63 Антонаў В.В. Вiленская аперацыя 1812 г. 2:277 —
64 Антонаў В.В. Бой каля в. Астроўна 13 (25)—14 (26) лiпеня 1812 г. 1:244 —
65 Лукашэвiч А.М. Бiтва пад Салтанаўкай 9—11 (21—23) лiпеня 1812 г. 6,1:214 14:116
66 Клясцiцкiя баi 1812 г. Размяшчэнне войскаў
на 14 (26) лiпеня i iх рух да 18 (30) лiпеня 4:205 8:355
67 Клясцiцкiя баi 1812 г. Агульны ход баёў 18 (30) —
20 лiпеня (1 жнiўня) 4:205 8:355
68 Бiтва пры Чашнiках 19 (31) кастрычнiка 1812 г. 6,2: —
69 Антонаў В.В. Барысаўская бiтва 9 (21)—11 (23) лiстапада 1812 г. 1:318 2:329
70 Антонаў В.В. Бярэзiнская аперацыя 1812 г. 2:173 3:415
71 Антонаў В.В. Ваўкавыскi бой 3—4 (15—16).11.1812 г. 2:234 —
72 Бiтва каля в. Студзёнка 14—16 (26—28) лiстапада 1812 г. 6,1:434 —
73 Казлоў Л.Р. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусi
i сумежных тэрыторый у 2–й пал. ХIХ— пач. ХХ ст. 3 1:укладка 1:116
74 Панюцiч В.П. Адыходнiцтва з Беларусi (1861—1910 гг.) 1:64 —
75 Насевiч В.Л. Аршанскi павет у 2–й пал. XIХ ст. 1:192 1:542
76 Насевiч В.Л. Ашмянскi павет у 2–й пал. XIХ ст. 1:240 2:169
77 Насевiч В.Л. Бабруйскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 1:258 2:192
78 Насевiч В.Л. Барысаўскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 1:322 2:332
79 Насевiч В.Л. Брэсцкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 2:105 3:299
80 Насевiч В.Л. Быхаўскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 2:148 3:379
81 Насевiч В.Л. Ваўкавыскi павет у канцы XIХ— пач. ХХ ст. 2:235 4:43
82 Насевiч В.Л. Вiлейскi павет у канцы XIХ— пач. ХХ ст. 2:270 4:160
83 Насевiч В.Л. Вiцебскi павет у канцы XIХ— пач. ХХ ст. 2:334 4:230
84 Насевiч В.Л. Гарадоцкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 2:479 5:45
85 Насевiч В.Л. Гомельскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 3:76 5:346
86 Насевiч В.Л. Горацкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 3:87 5:358
87 Насевiч В.Л. Гродзенскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 3:137 5:437
88 Насевiч В.Л. Дзiсенскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 3:230 6:117
89 Насевiч В.Л. Дрысенскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 3:304 6:229
90 Насевiч В.Л. Ігуменскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 3:472 7:165
91 Насевiч В.Л. Клiмавiцкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 4:198 8:338
92 Насевiч В.Л. Кобрынскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 4:220 8:370
93 Насевiч В.Л. Лепельскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 4:352 9:208
94 Насевiч В.Л. Лiдскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 4:365 9:251
95 Насевiч В.Л. Магiлёўскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:26 9:469
96 Насевiч В.Л. Мазырскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:41 9:517
97 Насевiч В.Л. Мiнскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:191 10:448 98 Насевiч В.Л. Мсцiслаўскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:229 10:540 99 Насевiч В.Л. Навагрудскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:263 11:96
100 Насевiч В.Л. Пiнскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:502 12:373 101 Насевiч В.Л. Полацкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:538 12:465 102 Насевiч В.Л. Пружанскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 5:576 13:49
103 Насевiч В.Л. Рагачоўскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,1:42 13:198 104 Насевiч В.Л. Рэчыцкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,1:181 14:40
105 Насевiч В.Л. Свянцянскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,1:266 14:270 106 Насевiч В.Л. Сенненскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,1:290 14:330 107 Насевiч В.Л. Слонiмскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,1:341 15:20
108 Насевiч В.Л. Слуцкi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,1:351 15:31
109 Насевiч В.Л. Суражскi павет у 1–й пал. — сярэдзiне ХIХ ст. 6,1:448 15:278
110 Насевiч В.Л. Чавускi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,2: —
111 Насевiч В.Л. Чэрыкаўскi павет у 2–й пал. ХIХ ст. 6,2: —
112 Спiрыдонаў М.Ф. Схема планiроўкi сядзiбы Адампаль (каля 1900 г.) 1:45 —
113 Вiленская губерня ў канцы ХIХ ст. 1,7* 2:283 4:165
114 Вiцебская губерня ў пач. ХХ ст. 2,3* 2:324 4:220
115 Гродзенская губерня ў пач. ХХ ст. 2,2* 3:126 5:426
116 Магiлёўская губерня ў пач. ХХ ст. 2,5* 5:19 9:458
117 Мiнская губерня ў пач. ХХ ст. 2,4* 5:176 10:425 118 Бiч М.В. Структура насельнiцтва Беларусi i сумежных тэрыторый
у канцы ХIХ ст. (1897 г.). 3 1:укладка —
119 Першая сусветная вайна 1914—1918 гг. Ваенныя дзеяннi
на тэрыторыi Беларусi 5* 5:472 —
120 Усходне–Пруская аперацыя 1914 г. 6,2: —
121 Заходнi фронт 1915—18 гг.: у кампанiю 1915 г. 3:418 —
122 Лукашэвiч А.М. Свянцянскi прарыў 1915 г. 6,1:267 14:271
123 Заходнi фронт 1915—18 гг.: у кампанiю 1916 г. 3:418
124 Баранавiцкая аперацыя 19 чэрвеня (2 лiпеня)— 1:298 —
16 (29) лiпеня 1916 г.
125 Заходнi фронт 1915—18 гг.: у кампанiю 1917—18 гг. 3:418 —
126 Беларусь у 1918—1920 гг. Люты 1918 г.—люты 1919 г. 5,8* 3:100 —
127 Брэсцкi мiр 1918 г. 2:102 3:298
128 Мяцеж Доўбар–Муснiцкага 3:270 6:186
129 Беларусь у 1918—1920 гг. Сакавiк 1919 г.—1920 г. 5,8* 3:100 —
130 Варшаўская аперацыя 23 лiпеня—25 жнiўня 1920 г. 2:225 4:18
131 Сярэдняя Лiтва (1920—1922 гг.) 6,1:484 15:362
132 Узбуйненне Беларускай ССР 4* 6,1:566 —
133 Заходняя Беларусь. 1935 г. 2,7* 3:422 7:21
134 Вiцебская вобласць. 1938 г.; 1944 г.; 1954 г.; 1993 г. 1,2 2:323 —
135 Гомельская вобласць. 1938 г.; 1954 г.; 1996 г. 2 3:69 —
136 Магiлёўская вобласць. 1938 г.; 1954 г.; 1999 г. 1,9 5:18 —
137 Мiнская вобласць. 1938 г.; 1954 г.; 1960 г.; 1999 г. 1,4 5:174 —
138 Баранавiцкая вобласць. 18.11.1940 г.; 20.9.1944 г. 1,6* 1:299 —
139 Беластоцкая вобласць. 18.11.1940 г. 1,9* 1:491 —
140 Брэсцкая вобласць. 1940 г.; 1944 г.; 1954 г. 1 2:94 —
141 Вiлейская вобласць. 1.1.1941 г. 1,7* 2:269 —
142 Беларуская ССР, палiтыка–адмiнiстрацыйная карта. 1.1.1941 г. 3,3* 1:56 1:117
143 План вайны фашысцкай Германii супраць СССР
(План „Барбароса“) 1:307 2:304
144 Вялiкая Айчынная вайна 1941—1945 гг. Агульны ход
ваенных дзеянняў. 22 чэрвеня 1941 г.—23 снежня 1943 г.
(22 чэрвеня 1941 г.—18 лiстапада 1942 г.). 20 2:426 4:371
145 Абарона Брэсцкай крэпасцi. 1941 г. 2:89 3:288
146 Ісаенка У.Ф. Абарона Мiнска 25 чэрвеня—3 лiпеня 1941 г. 0,48* 5:162 10:409 147 Ісаенка У.Ф. Навагрудскi „кацёл“ 2,5* 5:260 —
148 Ваенна-адмiнiстрацыйны падзел акупiраванай тэрыторыi
Беларусi (па стану на 1942 г.) 4,5* 1:89 —
149 Знiшчэнне насельнiцтва Беларусi нямецка–фашысцкiмi
акупантамi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны 4* 1:90 —
150 Вялiкая Айчынная вайна 1941—1945 гг. Агульны ход
ваенных дзеянняў. 22 чэрвеня 1941 г. —23 снежня 1943 г.
(19 лiстапада 1942 г. —23 снежня 1943 г.). 15 2:426 4:371
151 Манаенкаў А.Л. Дыслакацыя партызанскiх злучэнняў, брыгад i асобных
атрадаў на акупiраванай тэрыторыi Беларусi
(чэрвень 1941 г.—лiпень 1944 г.) 3,75 5:415 12:137 152 Пасэ У.С. Бялынiцкiя аперацыi партызан у 1943 г. 13 красавiка 2:165 —
153 Пасэ У.С. Бялынiцкiя аперацыi партызан у 1943 г. 26 жнiўня 2:165 —
154 Пасэ У.С. Бялынiцкiя аперацыi партызан у 1943 г. 11 верасня 2:165 —
155 Смаленская аперацыя 7 жнiўня — 2 кастрычнiка 1943 г. 6,1:357 15:42
156 Бранская аперацыя 1 верасня—3 кастрычнiка 1943 г. 2:66 3:243
157 Гомельска–Рэчыцкая аперацыя 10—30 лiстапада 1943 г. 3:67 5:338
158 Гарадоцкая аперацыя 13—31 снежня 1943 г. 2:478 5:44
159 Вялiкая Айчынная вайна 1941—1945 гг. Агульны ход
ваенных дзеянняў. Студзень 1944 г.—май 1945 г. 15 2:427 4:374
160 Шомадзi В.Э. Вызваленне Беларусi ад нямецка–фашысцкiх захопнiкаў
(1943—1944 гг.) 2,5 2:432—433 4:372—373
161 Беларуская аперацыя. 23 чэрвеня—29 жнiўня 1944 г. 5,6* 1:364 2:405
162 Шомадзi В.Э. Калiнкавiцка–Мазырская аперацыя 8 студзеня — 4:29 7:468
8 лютага 1944 г.
163 Рагачоўска–Жлобiнская аперацыя 21—26 лютага 1944 г. 6,1:40 13:197
164 Лiтвiн А.М. Абарона Дняпроўска–Бугскага канала. Люты–сакавiк 1944 г. 3:261 6:171
165 Лабанок У.Е., Абарона Полацка–Лепельскай партызанскай зоны
Манаенкаў А.Л. i прарыў блакады (11 красавiка—5 мая 1944 г.) 5:529 12:437
166 Вiцебска–Аршанская аперацыя 23—28 чэрвеня 1944 г. 2:318 4:212
167 Магiлёўская аперацыя 23—28 чэрвеня 1944 г. 5:16 9:454
168 Бабруйская аперацыя 24—29 чэрвеня 1944 г. 1:253 2:188
169 Мiнская аперацыя 29 чэрвеня—4 лiпеня 1944 г. 5:171 10:419
170 Полацкая аперацыя 29 чэрвеня—4 лiпеня 1944 г. 5:529 12:458
171 Вiльнюская аперацыя 5—20 лiпеня 1944 г. 2:291 4:176
172 Беластоцкая аперацыя 5—27 лiпеня 1944 г. 1:490 3:71
173 Люблiн–Брэсцкая аперацыя. 18 лiпеня—2 жнiўня 1944 г. 4:412 9:369
174 Бабруйская вобласць. 20.9.1944 г. 1,9* 1:254 —
175 Гродзенская вобласць. 1944 г.; 1954 г.; 1996 г. 1,9 3:127 —
176 Палеская вобласць у 1944—54 гг. 20.9.1944 г. 1,3* 5:386 11:549
177 Пiнская вобласць. 20.9.1944 г. 1,7* 5:499 12:367
178 Полацкая вобласць. 20.9.1944 г. 1,9* 5:530 12:458
* Прыблiзныя лiкавыя маштабы вызначаны намi, бо на саміх картах нi лiкавыя, нi лiнейныя маштабы не паказаны.
Дадатак 3
Спіс гістарычных карт Нацыянальнага атласу Беларусі (Мінск, 2002)
1. Ксяндзоў У.П. Палеаліт і мезаліт Беларусі. 24—5–е тысячагоддзі
да н.э. 1:4 000 000…………………………………………………………………. С. 263
2. Чарняўскі М.М. Неаліт Беларусі. 5–е—пачатак 2–га тысячагоддзя да н.э. 1:4 000 000 С. 263
3. Чарняўскі М.М. Бронзавы век Беларусі.
Пачатак 2–га тысячагоддзя — VIII ст. да н.э. 1:4 000 000…… С. 263
4. Шадыра В.І. Жалезны век Беларусі.
VIII—VII cт. да н.э. — IV—V ст. н.э. 1:4 000 000…………………….. С. 263
5. Мядзведзеў А.М. Беларусь у раннім сярэднявеччы. V—X ст.
1:4 000 000…………………………………………………………………………….. С. 264
6. Лысенка П.Ф., Штыхаў Г.В. Беларусь у IX—першай палове XIII ст. 1:4 000 000 С. 264
7. Насевіч В.Л. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Другая палова ХIII—XIV ст. 1:5 500 000 С. 264—265
8. Насевіч В.Л. Вялікае княства Літоўскае ў XV— першай палове
XVI ст. 1:5 500 000…………………………………………………………………. С. 265
9. Бохан Ю.М. Бітва пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г.
// Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. Мінск, 1997. С. 463……… С. 265
10. Спірыдонаў М.Ф. Беларусь у другой палове XVI ст. 1:1 500 000
С. 266—267
11. Спірыдонаў М.Ф. Рэч Паспалітая ў канцы XVI ст. 1:10 000 000 . . С. 267
12. Беларусь на карце „Вялікае княства Літоўскае“ (1613 г.). // Кордт В. Материалы по истории русской картографии. Вторая серия. Вып. 2: Карты всей России и западных её областей до конца XVII в. Киев, 1910. № 13—16 С. 268
13. Сагановіч Г.М. Беларусь у XVII ст. 1:3 000 000…………………. С. 269
14. Пашкевіч У.І. Беларусь у гады Паўночнай вайны. 1700—1721 гг. 1:3 500 000 С. 269
15. Анішчанка Я.К. Беларусь у другой палове XVIII ст. 1:1 500 000
С. 270—271
16. Спірыдонаў М.Ф. Рэч Паспалітая ў 1770 г. 1:10 000 000… С. 271
17. Анішчанка Я.К. Паўстанне 1794 г. у Беларусі. 1:3 000 000 . С. 272
18. Насевіч В.Л. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел
усходняй Беларусі. 1772—1792 гг. 1:3 000 000…………………… С. 272
19. Насевіч В.Л. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусі. 1793—1796 гг. 1:3 000 000 С. 272
20. Насевіч В.Л. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусі. Першая палова ХIХ ст. 1:3 000 000 С. 273
21. Падзеі вайны 1812 г. у Беларусі. Чэрвень—жнівень. 1:6 000 000 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. Укладка……………………………………………………………………………………………….. С. 273
22. Падзеі вайны 1812 г. у Беларусі. Кастрычнік—снежань.1:5 500 000 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. Укладка…………………………………………………………………………………. С. 273
23. Міхайлоўская Л.Ю., Насевіч В.Л. Беларусь у другой палове ХIХ—пачатку ХХ ст. 1:2 150 000 С. 274—275
24. Цітоў В.С., Штыхаў Г.В. Межы рассялення беларусаў. 1:4 000 000 // Этнаграфія Беларусі. Мінск, 1989. С. 549 С. 275
25. Біч М.В., Насытка Я.П. Структура насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у канцы ХIХ ст. (1897 г.). 1:3 000 000 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. Укладка С. 276
26. Смальянінаў М.М., Траццяк С.А. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны 1914—1918 гг. (Кампаніі 1915—1917 г.).
Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі. 1:3 000 000…………………… С. 276
27. Траццяк С.А. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі.
Лістапад 1917 г. — люты 1918 г. 1:3 000 000………………………. С. 277
28. Смальянінаў М.М., Траццяк С.А. Заходняя вобласць (Заходняя Камуна) РСФСР. 23 лістапада 1917 г. — снежань 1918 г. Заходні паход Чырвонай Арміі. Верасень 1918 г. — студзень 1919 г.
1:3 000 000…………………………………………………………………………….. С. 277
29. Траццяк С.А. Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі і Літоўска–Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
1 студзеня 1919 г. — ліпень 1920 г. 1:3 000 000…………………. С. 278
30. Траццяк С.А. Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі — Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка. Чэрвень1920 г. — сакавік 1921 г. 1:3 000 000…………………….. С. 278
31. Жук В.М. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Савецкай Беларусі. 1921—1926 гг. 1:3 000 000 С. 279
32. Жук В.М. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Савецкай Беларусі. 1935—1937 гг. 1:3 000 000 С. 279
33. Палуян У.А. Заходняя Беларусь. 1921—1930 гг. 1:3 000 000 С. 279
34. Палуян У.А. Заходняя Беларусь. 1931—1939 гг. 1:3 000 000 С. 279
35. Палуян У.А. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі. 1931—1939 гг. 1:1 500 000 С. 280
36. Палуян У.А. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. 17 верасня — 14 лістапада 1939 г.
1:3 000 000…………………………………………………………………………….. С. 281
37. Жук В.М., Палуян У.А. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусі. 1940 г. 1:3 000 000 С. 281
38. Ісаенка У.Ф. Вялікая Айчынная вайна. Баявыя дзеянні
на тэрыторыі Беларусі. 22 чэрвеня — жнівень 1941 г. 1:1 500 000
С. 282—283
39. Манаенкаў А.Л. Вялікая Айчынная вайна. Партызанскія
фарміраванні ў Беларусі. 1941—1944 гг. 1: 3 500 000 //
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мінск, 1999. С. 415. С. 284
40. Шомадзі В.Э. Вялікая Айчынная вайна. Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. — жнівень 1944 г. 1:3 000 000 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мінск, 1994. С. 432—433………………… С. 285
41. Сафонаў М.В. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусі. 1945 г. 1:3 000 000 С. 285
42. Несцяровіч М.Б. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусі. 1955 г. 1:3 000 000 С. 286
43. Урублеўскі А.П. Адміністрацыйна–тэрытарыяльны падзел Беларусі. 1965 г. 1:3 000 000 С. 286
44. Спірыдонаў М.Ф. Фарміраванне тэрыторыі горада Мінска.
1800—2001 гг. 1:65 000………………………………………………………… С. 287
45. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1800 г. 1:100 000…… С. 288
46. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1850 г. 1:100 000…… С. 288
47. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1900 г. 1:100 000…… С. 288
48. Спірыдонаў М.Ф. Менск і наваколле. 1920 г. 1:100 000….. С. 288
49. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1940 г. 1:100 000…… С. 289
50. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1950 г. 1:100 000…… С. 289
51. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1965 г. 1:100 000…… С. 289
52. Спірыдонаў М.Ф. Мінск і наваколле. 1980 г. 1:100 000…… С. 289