15 студзеня 2021 г.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага эпохі позняга Сярэднявечча ў апошнія дзесяцігоддзі карыстаецца павышанай увагай даследчыкаў. Дзякуючы зняццю ідэалагічных абмежаванняў гісторыя ВКЛ перастала быць тэмай non grata, а падзенне “жалезнай заслоны” і распаўсюджванне сучасных інфармацыйных тэхналогій дазволілі прыцягнуць значны масіў новых крыніц і ў новым кантэксце, у тым ліку з апорай на новую літаратуру і ў дыялогу, а часам і ў дыскусіі з калегамі з розных краін, задаць гэтым крыніцам новыя пытанні. Сярод прац пра гэтую эпоху – і кніга Томаса Баранаўскаса, прысвечаная бітве пад Вількамірам 1435 г., якая выйшла ў канцы 2019 г.[1]; зрэшты, адразу адзначу, што аўтар аддае перавагу варыянту “Пабойская бітва” (пра гэта ніжэй), якім я і буду ўслед за ім апераваць у рэцэнзіі. Чытаць далей →
Тэмы: Вялікае Княства Літоўскае, Рэцэнзіі
Артыкул апубліканы ў 2020 Т. 27 Сш. 1-2
5 чэрвеня 2020 г.

*[1]
Расійская гістарыяграфічная перцэпцыя постсавецкіх нацыянальных дзяржаў – Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Украіны (а часам і Фінляндыі) – нярэдка апасродкуецца тэрмінам “окраины”. Польскія гісторыкі – праўда, толькі ў дачыненні да Беларусі, Літвы і Украіны (часам таксама Латвіі) – аналагічным чынам выкарыстоўваюць тэрмін “kresy”. Абодва тэрміны – адпаведна, у Расіі і Польшчы – былі да пэўнай ступені прыняты як нейтральныя аналітычныя тэрміны для даследавання мінулага гэтых краін у кантэксце, адпаведна, расійскай (імперскай) і польскай (польска-літоўскай) гісторыі. Што характэрна, у краінах, якія падпадаюць пад азначэнне “окраины” і “kresy”, навукоўцы і інтэлектуалы не фармулююць асобнага (або адасабляльнага паводле нацыянальнага крытэрыю) мінулага Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Украіны з выкарыстаннем названых паняццяў. Паняцці гэтыя фактычна разглядаюцца імі як чужыя, а шмат у якіх выпадках – як антыбеларускія, антылатышскія, антылітоўскія, антымалдаўскія або антыўкраінскія. Такім чынам, узнікае пытанне, ці настолькі нейтральныя гэтыя два тэрміны, як нярэдка сцвярджаюць расійскія і польскія гісторыкі. Чытаць далей →
Тэмы: Гісторыя славянскіх краін, Палеміка, Пераклады, Этна-нацыявытворчыя працэсы
Артыкул апубліканы ў 2019 Т. 26 Сш. 1-2