Новы нумар

Аляксандр Ланеўскі. Гісторыя палітычнай неэфектыўнасці: польскі погляд на беларускую апазіцыю.

18 Жніўня 2015 г.


* Czwołek, Arkadiusz. Opozycja polityczna na Białorusi (1989–2010). Gdańsk: Studio VP, 2013. 896 S.

Разгляданая праца – бадай першы комплексны аналіз беларускай палітычнай апазіцыі. У пэўнай ступені яна запаўняе прабел, які стварыўся ў беларускай навуцы, хоць тэмы не вычэрпвае. Цікава, што кніга пакуль не дачакалася ўважлівага разгляду беларускімі гісторыкамі і палітолагамі. Адзіным тэкстам стала кароткая рэцэнзія польскага даследчыка з Палькавіцаў Рафала Чахора [1]. Чытаць далей →

CТАРЧЕНКО, НАТАЛЯ. Честь, кров і риторика. Конфлікт у шляхетському середовищі Волині (друга половина XVI – початок XVII cтоліття). Киïв: Laurus, 2014. 510 c.

18 Жніўня 2015 г.


Напрыканцы 2015 г. у час побыту ў Кіеве галоўным аб’ектам майго прыпозненага “палявання” ў мясцовых кнігарнях стала даследаванне Наталлі Старчанкі пра валынскую шляхту. Праца ўкраінскай даследчыцы ўжо патрапіла ў Мінск, але літаральна ў некалькіх паасобніках. Да майго вялікага расчаравання, знайсці ў Кіеве кніжку ў продажы не ўдалося, а сама аўтарка пры сустрэчы несуцешна заўважыла, што наклад раскуплены. Адзначу, што раскуплена было навуковае даследаванне, досыць вялікае па памерах і дастаткова спецыфічнае па змесце. Што праўда, праз некалькі месяцаў мой “апетыт” быў задаволены, бо ў першай палове 2016 г. з’явілася яго другое выданне.

Паказнікам запатрабаванасці кнігі Наталлі Старчанкі стала не толькі яе папулярнасць сярод аматараў гісторыі, якія абіраюць гаманцом. У першую чаргу высока ацаніла майстэрства і выдатны густ гісторыка навуковая грамадскасць Украіны. З’яўленне даследавання заўважылі і замежныя інстытуцыі: у 2014 г. праца Н. Старчанкі была адзначана некалькімі ўзнагародамі – у Польшчы за найлепшую кнігу ў намінацыі замежнае даследаванне ад “Przegląu Polskiego” іадпаведна за найлепшую навуковую публікацыю па ўкраіназнаўчай тэматыцы ў галіне гуманістыкі і сацыяльных навук ад Канадскага інстытута ўкраінскіх штудый Альберцкага ўніверсітэта. Паўтаруся: кніга атрымала самую станоўчую ацэнку з боку найлепшых украінскіх навукоўцаў, бо сапраўды ёсць за што і чаму. Чытаць далей →

ГРЕБЕНЬ, ЕВГЕНИЙ А. Гражданское население Беларуси в условиях немецкой оккупации (1941–1944 гг.): монография. Минск: БГАТУ, 2016. 496 с.

18 Жніўня 2015 г.

Падзеі Другой сусветнай вайны выклікаюць вялікі інтарэс даследчыкаў, што звязана не толькі з фармаваннем калектыўнай памяці ў Беларусі, але і з неабходнасцю грунтоўнага, усебаковага аналізу падзей на беларускіх землях. Традыцыйна айчынныя гісторыкі засяроджваюць увагу на высвятленні пытанняў, звязаных з баявымі дзеяннямі, рухам супраціўлення і калабарацыянізмам, характарыстыкай палітычнай сітуацыі на акупаванай тэрыторыі, “забываючыся” такім чынам на лёс простых людзей, якім трэба было не проста жыць, а выжываць у гады ваеннага ліхалецця. На гэтым фоне кніга Яўгена Грэбеня вылучаецца менавіта зваротам да простага чалавека і да арганізацыі яго жыцця ва ўмовах нямецкай акупацыі. Чытаць далей →

Diskriminier – vernichtet – vergessen. Behinderte in der Sowjetunion, unter nationalsozialistischer Besatzung und im Ostblock 1917–1991 / Hg. Von Alexander Friedman und Rainer Hudemann . Stuttgart: Franz Steiner Verlag, 2016. 563 S.

18 Жніўня 2015 г.


20 верасня 2016 г. у нямецкай амбасадзе ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Дыскрымінаваныя – знішчаныя – забытыя”. Пад час мерапрыемства яе навуковыя рэдактары выказалі слушную прапанову аб працягу сумеснай працы нямецкіх і беларускіх даследчыкаў над далейшым вывучэннем малавядомых пытанняў, якія адносяцца да гісторыі Беларусі ХХ ст., асабліва да перыяду Другой сусветнай вайны. Як пераканаўча паказваюць вынікі праведзенага даследавання, у беларускай і замежнай гістарычнай навуцы прадметам спецыяльнага вывучэння да апошняга часу не была тэма інвалідаў, псіхічна хворых і іншых пацыентаў бальніц. Таму невыпадкова, што антрапалагічны падыход, які ў апошнія гады стаў адметнасцю ў замежнай гістарыяграфіі, не абмінуў і сучасную нямецкую беларусістыку. У выніку стала магчымым выкананне навуковага праекта, прысвечанага людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў Савецкім Саюзе, у час нацысцкай акупацыі і ва Усходнім блоку з 1917 да 1991 г., у цэнтр якога была вылучана Беларусь. Чытаць далей →

Бон , Томас М. “Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.; пер. з ням. мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. 436 с., 28 іл.

18 Жніўня 2015 г.

Томас Бон – нямецкі гісторык, які займаецца вывучэннем урбанізацыйных працэсаў у Беларусі. Ён працуе ў г. Гісэне на аддзяленні ўсходнееўрапейскай гісторыі. Таксама ён з’яўляецца сябрам Таварыства па вывучэнні гарадской гісторыі і ўрбанізацыйных працэсаў. Гэтая праца вучонага – самае значнае даследаванне пра развіццё Мінска найноўшага часу. Беларускае выданне стала трэцім, пасля нямецкага і расійскага. У кнізе Томас Бон аналізуе феномен сталіцы Беларусі як “узорнага сацыялістычнага горада”, што, як лічыць аўтар, быў цалкам створаны пасля Другой сусветнай вайны. У гэтым даследаванні вучоны разглядае развіццё горада Мінска пасля Другой сусветнай вайны на аснове наступных зрэзаў: планіроўка і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, жыццё і будні насельніцтва. Вывучэнне сацыялістычнага горада як “жыццёвай прасторы” разам з яго асяроддзем, субкультуры, горадабудаўнічай палітыкі ўладаў і рэальна атрыманых вынікаў урбаністычных эксперыментаў у БССР стала асноўнай тэмай даследавання. Сваёй кнігай Т. Бон распрацаваў мадэль для вывучэння супольнасцяў савецкага ўзору, працэсаў мадэрнізацыі ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2014–16 г.

18 Жніўня 2015 г.

2014

На ступень доктара гістарычных навук

Варивончик, И. В. Социально-экономическое развитие среднего класса США в 40-е гг. XX – начале XXI века : 07.00.03 / Варивончик Иван Васильевич ; Белорус. гос. ун‑т. –Минск, 2014. – 45 с. – Библиогр.: с. 37–42 (50 назв.).

Віцязь, С. П. Прусы і яцвягі ў эканамічных, сацыяльных, палітычных працэсах VIII–XI стст. у Верхнім Панямонні (гістарыяграфічна-крыніцазнаўчая рэканструкцыя) : 07.00.02, 07.00.09 / Віцязь Сяргей Пятровіч ; ДНУ “Ін-т гісторыі Нац. акад. навук Беларусі”. – Мінск, 2014. –44 с. – Бібліягр.: с. 38–41 (36 назв.).

Каханоўскі, А. Г. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства (1861–1914 гг.) : 07.00.02 / Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч ; Беларус. дзярж. ун‑т. – Мінск, 2014. – 48 с. – Бібліягр.: с. 37–45 (73 назв.).

Лукашевич, А. М. Белорусские земли в военно-стратегических планах Российской империи (конец XVIII в. –1812 г.) : 07.00.02 / Лукашевич Андрей Михайлович ; Белорус. гос. ун‑т. – Минск, 2014. – 48 c. – Библиогр.: с. 37–45 (81 назв.). Чытаць далей →

Юрась Бачышча. Польская школьная палітыка на Палессі: вядомае і невядомае.

18 Жніўня 2015 г.

* Smolarczyk, Andrzej. Szkolnictwo powszechne i oświata pozaszkolna w województwie Poleskim w latach 1919–1939. Warszawa, 2014. 560 s.

Кнігу Анджэя Смалярчыка можна назваць энцыклапедыяй сацыяльнага жыцця на Палессі ў міжваенны час. Аўтар вельмі шматгранна і дасканала разбірае самыя розныя аспекты, звязаныя са школьнай палітыкай на Палессі. Падае іх на добра прапісаным палітычным, культурным і побытавым фоне. Пад увагу даследчыка трапляе палітыка і цэнтральных, і мясцовых грамадзянскіх і школьных урадаў, пры гэтым добра паказана яе супярэчлівасць і непаслядоўнасць, з усёй багатай палітрай поглядаў як на саму сутнасць і перспектыву развіцця Палесся, так і на задачы адукацыйнай палітыкі на гэтай тэрыторыі. Аналізуецца багатая статыстыка, якая дазваляе прасачыць пэўную дынаміку ў розных характарыстыках вучняў, настаўнікаў, колькасці і якасці школьных будынкаў, дзейнасці розных арганізацый, што садзейнічалі асвеце і ажыццяўлялі яе разам са школай ці пазашкольна. Чытаць далей →

Юрый Мыцык. Інвентар і люстрацыі Лоева і Горваля XVII – сярэдзіны XVIII ст.

18 Жніўня 2015 г.

Да важных разнавіднасцяў гістарычных крыніц па гісторыі Беларусі і Украіны ХVІ–XVIII ст. варта аднесці люстрацыі і інвентары. Люстрацыі – гэта апісанні, якія ствараліся ў час перыядычных урадавых акцый, што праводзіліся па рашэнні сойма спецыяльнымі камісіямі з мэтай разліку даходнасці і далейшага падаткаабкладання каралеўшчын (дзяржаўных уладанняў) [1]
. Інвентары – апісанні, якія ўзніклі ў выніку правядзення аналагічных акцый спачатку ў дачыненні да царкоўных уладанняў (з ХV ст.), а пазней – каралеўскіх і прыватных. Інвентары часта складаліся пры змене асоб на адміністрацыйных пасадах, а рэгламентацыя правядзення апісанняў была прадугледжана соймавай канстытуцыяй 1602 г. [2]. У гэтых катэгорыях крыніц знаходзяцца важныя звесткі, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, дэмаграфічных змяненняў, гістарычнай геаграфіі і да т. п. Чытаць далей →

Геранім Граля. Ці была Рэч Паспалітая каланіяльным утварэннем?

15 Жніўня 2015 г.

“Д’ябал хаваецца ў дэталях…”

Фрыдрых Ніцшэ

Гэтыя развагі я пачну з апеляцыі не да моднай апошнім часам сярод навукоўцаў практыкі апісваць першую Рэч Паспалітую праз прызму посткаланіяльнай тэорыі, а да падзеі, якая мела шырокі розгалас у польскіх СМІ. Так, 7 кастрычніка 2015 г. папулярная пісьменніца Вольга Такарчук, даючы інтэрв’ю тэлеканалу “TVP Info” (праграма “Пасля восьмай вечара”) з нагоды ўручэння ёй літаратурнай прэміі “Ніке”, зрабіла наступную заяву: “Мы прыдумалі сабе гісторыю Польшчы як талерантнай, адкрытай краіны, краіны, якая ва ўзаемаадносінах са сваімі меншасцямі нічым сябе не запляміла. Тым часам мы рабілі жудасныя рэчы, выступаючы як каланізатары, як нацыянальная большасць, што прыгнятала меншасці, як рабаўладальнікі”. Гэтае інтэрв’ю інспіравала шалёную атаку на пісьменніцу з боку многіх палітычных асяродкаў –асабліва нацыянальна-кансерватыўнага крыла, выклікала хвалю несканчонага флэйму, а таксама прымусіла сяго-таго выступіць з канкрэтнымі захадамі, накіраванымі на пакаранне пісьменніцы, напрыклад заявай аб пазбаўленні яе статусу ганаровага грамадзяніна яе роднага горада Нова Руда [1]. Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Погляды Мікалая Улашчыка на Люблінскую унію і яе наступствы.

15 Жніўня 2015 г.


Да 110-годдзя з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Улашчыка (1906–1986)

Не так даўно ў адмысловым аглядзе тэмы Дарота Міхалюк не без падстаў адзначыла дамінаванне ў беларускай гістарыяграфіі адмоўных ацэнак Люблінскай уніі і звязаны з гэтым негатыўны вобраз Рэчы Паспалітай у свядомасці сярэдняга беларуса [1]. Назіранню даследчыцы наўрад ці можна запярэчыць, хоць яна разгледзела далёка не ўсе рэлевантныя працы. Калі аналізаваць больш шырокі падбор публікацый і ўлічваць грамадска-палітычны кантэкст іх з’яўлення, то ў стаўленні да Люблінскай уніі ў беларускай гістарыяграфіі выявіцца яшчэ большая зменлівасць і разнастайнасць пазіцый. Знойдуцца ў ёй прыклады як свядомых маніпуляцый, так і ўзорна навуковага падыходу да праблемы, прадэманстраванага, у прыватнасці, Мікалаем Улашчыкам. Погляды гэтага даследчыка заслугоўваюць асобнай увагі, але спачатку паспрабуем акрэсліць асноўныя вехі зменаў прэзентацыі названай уніі да з’яўлення прац М. Улашчыка, засяродзіўшыся найперш на творах нацыянальнага майстар-наратыву. Чытаць далей →

Сантэ Грачыёці. Пра даследаванні беларускага “Трышчана” ў Італіі.

15 Жніўня 2015 г.


Вяртаюся да аднаго з маіх даўніх захапленняў, каб аддаць даніну павагі цудоўнаму літаратурнаму жанру, а таксама каб адплаціць яму за тую няўвагу з боку даследчыкаў, у якой ён ужо доўгі час застаецца. Маё вяртанне да гэтай тэмы абумоўлена двума даўгамі (як навуковымі, так і прапазітыўнымі) – раманістычным і славістычным. Што да першага, то варта было б вярнуцца, зрабіўшы адваротны пераклад беларускага “Трышчана” (ТБ) на італьянскую мову, да аднаго тэксту італа-венецкага паходжання, які невядомы нашым раманістам або, прынамсі, не ўзяты імі пад увагу з-за моўнага бар’ера. Што да другога, то ён скіраваны на вывучэнне літаратурна-лінгвістычнага помніка, які павінен быў бы разглядацца як сведчанне народзінаў прафаннай (свецкай, нерэлігійнай, белетрыстычнай) літаратуры ў Беларусі. Чытаць далей →

Марж Фігура, Лукаш Стаськевіч. Помнік князю Альгерду ў Віцебску як элемент гістарычнай палітыкі Беларусі.

15 Жніўня 2015 г.


На працягу апошніх гадоў у гістарычнай палітыцы Беларусі можна заўважыць паступовыя змены. Усё часцей у ёй з’яўляюцца элементы, якія маюць дачыненне да спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку да найбуйнейшых дзеячоў той эпохі. Вельмі важны кампанент такой палітыкі – стварэнне помнікаў у гонар нацыянальных герояў. І калі гаварыць пра будаўніцтва на Беларусі новых помнікаў, дык можна заўважыць пэўныя змены ў стаўленні да гэтага пытання з боку органаў улады. Яшчэ да нядаўняга часу ўшанаванне колішніх уладароў Вялікага Княства Літоўскага выглядала немагчымым ці малаімаверным. Ды нават і цяпер, нягледзячы на пэўныя змены ў гэтай сферы, такія спробы выклікаюць эмоцыі і дыскусіі. Адным з прадметаў такіх спрэчак стала асоба князя Альгерда. Чытаць далей →

Ірына Романова. Пасляваенны яўрэйскі Бабруйск.

14 Жніўня 2015 г.


Напярэдадні вайны ва ўсходняй Беларусі жыло 375 тыс. яўрэяў [1] і ў заходняй – прыкладна 600 тыс., разам каля 1 млн. У гады Халакосту на тэрыторыі Беларусі было забіта каля 800 тыс. мясцовых і прывезеных з Еўропы яўрэяў. Першы пасляваенны Усесаюзны перапіс, праведзены амаль праз пятнаццаць гадоў пасля вайны, зафіксаваў у БССР на 1 студзеня 1959 г. толькі 150 тыс. яўрэяў [2]. Па абласцях яўрэйскае насельніцтва размяркоўвалася наступным чынам: на першым месцы стаяла Мінская вобласць –47,8 тыс. яўрэяў (з іх 38,8 жылі ў самім горадзе Мінску), далей ішлі вобласці ўсходняй Беларусі: Гомельская – 45 тыс., Магілёўская – 28,4 тыс., Віцебская – каля 19 тыс.; у дзвюх абласцях на захадзе Беларусі колькасць яўрэяў была значна меншай: у Брэсцкай – 6 тыс., у Гродзенскай – 3,7 тыс. [3] Амаль усе яўрэі жылі ў гарадах (каля 97%). Чытаць далей →