5 Верасня 2012 г.
Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм / Анджэй Валіцкі; уступ Анджэй Мэнцвэль; пер. з польск. мовы А. Ластоўскага; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2012. 528 с. ISBN 978-985-6982-61-6.
У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай – праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.
Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, культуролагаў і палітолагаў.
Артыкул апубліканы ў Навіны БГА
29 Жніўня 2012 г.
У наступным нумары (том 19, 2012)

Аўтары гэтай кнігі даследуюць праекты далучэння каталікоў Расійскай імперыі да праваслаўнай царквы праз унію і спрабуюць вызначыць стваральнікаў тых праектаў, іх матывацыю ды мэты. Малюецца панарамнае палатно канфесійнага становішча ў Беларусі і Літве. Безвыніковыя прапановы уніі прагучалі ў 1840 г., адразу пасля далучэння ўніятаў да праваслаўнай царквы, і ў 1865 г., у час разгулу пасляпаўстанцкай рэакцыі і выбуху русіфікацыі. Праект уніі невыпадкова ўзнік у так званым Паўночна-Заходнім краі (Вільня, Мінск), бо актуальнасць яго інтэграцыі з астатняй часткай імперыі была вялікая.
Кніга складаецца з дзвюх частак: аналітыкі аўтараў і публікацыі архіўных крыніц, якія падаюцца без купюр і займаюць 175 старонак з 274. Усе высновы дасканала дакументаваны, прыводзяцца падрабязныя падрадковыя каментары. Выданне можна лічыць узорам прафесійнага выкарыстання архіўных крыніц у мэтах даследавання. Чытаць далей →
Тэмы: Гісторыя рэлігіі, Расійская імперыя, Рэцэнзіі
Артыкул апубліканы ў 2012 Т.19 Сш. 1-2
12 Жніўня 2012 г.
У наступным нумары (том 19, 2012)
У польска-расійскіх адносінах шмат складаных пытанняў, большасць з якіх мае гістарычныя карані. У гэтай сувязі правядзенне аб’ектыўных даследаванняў па найбольш вострых праблемах двухбаковых дачыненняў неабходнае і запатрабаванае. Сёння ў Польшчы і Расіі існуе досвед плённага навуковага ўзаемадзеяння, што засведчана правядзеннем сумесных канферэнцый і дзейнасцю Групы па цяжкіх пытаннях (пра яе стварэнне і працу распавядаецца ва ўступным да разгляданай кнігі артыкуле А. Д. Ротфельда і А. В. Таркунова “У пошуках праўды”).
Кніга “Белыя плямы – Чорныя плямы. Цяжкія справы ў польска-расійскіх адносінах (1918–2008)” складаецца з 16 тэматычных раздзелаў, у кожным з якіх падаюцца матэрыялы польскага і расійскага даследчыкаў. У артыкулах разглядаюцца падзеі ад 1917 г. да сёння, пытанні ўзаемнага ўспрымання палякаў і расіян, доступу да архіўных збораў, сучасная гістарыяграфія польска-расійскіх адносін, прыводзяцца дакументы з працы камісіі і фотаздымкі. Чытаць далей →
Тэмы: XX стагоддзе, Гістарычная навука ў суседзяў, Гісторыя славянскіх краін
Артыкул апубліканы ў 2012 Т.19 Сш. 1-2
25 Ліпеня 2012 г.
У наступным нумары (том 19, 2012) 
Вывучэнне соймавага прадстаўніцтва як усёй Рэчы Паспалітай, так і асобных яе рэгіёнаў – вельмі актуальны і перспектыўны даследчы накірунак[1]. Праца вядомага польскага гісторыка і дыпламата Генрыха Літвіна прысвечана прадстаўніцтву Кіеўскага ваяводства на соймах Рэчы Паспалітай ад заключэння Люблінскай уніі да канца панавання караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладыслава Вазы. Манаграфія складаецца з уводзінаў, трох раздзелаў, бібліяграфічнага спіса і асабовага індэкса. Чытаць далей →
Тэмы: Рэцэнзіі, Рэч Паспалітая
Артыкул апубліканы ў 2012 Т.19 Сш. 1-2
16 Траўня 2012 г.
У архіве часопіса апублікавана поўная электронная версія тома 18 (2011). Да нумароў 7/1, 8, 10, 11, 14, 15, 16/1, 16/2, 17 і 18 далучаны іх pdf-версіі (гл. у змесце).
Артыкул апубліканы ў Навіны БГА
14 Траўня 2012 г.
У наступным нумары (том 19, 2012) 
Аляксандр Бендзін, аўтар грунтоўнай, напісанай на багатым дакументальным матэрыяле манаграфіі, паставіў сабе на мэце прааналізаваць праблему рэлігійнай талерантнасці на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю ў перыяд ад паўстання 1863—1864 г. да пачатку Першай сусветнай вайны (1914). Намер гэты быў вельмі амбіцыйны — куды больш амбіцыйны, чым гэта можа падацца з тэксту самой манаграфіі. Рэч у тым, што апошняя засяроджваецца ў першую чаргу на ўзаемаадносінах каталікоў і праваслаўных. Няшмат можна з яе даведацца пра жыццё іўдзейскай, пратэстанцкай ці мусульманскай суполак, гэтак жа як і пра дзяржаўную палітыку ў дачыненні да гэтых груп. Тым не менш, нельга аспрэчыць, што каталіцка-праваслаўныя стасункі знаходзіліся ў той перыяд у цэнтры ўвагі расійскіх імперскіх уладаў, а таму, зразумела, выклікалі найбольшую колькасць спрэчак і эмоцый. Чытаць далей →
Тэмы: Гісторыя рэлігіі, Расійская імперыя, Рэцэнзіі
Артыкул апубліканы ў 2012 Т.19 Сш. 1-2
13 Траўня 2012 г.
Артыкул апубліканы ў Навіны БГА
30 Красавіка 2012 г.
Апублікавана поўнатэкставая электронная версія тома 17 (2010). У бліжэйшым часе на сайце апрача публікацый у фармаце html з’явяцца pdf-версіі нумароў часопіса за 2005-2011 г.
Артыкул апубліканы ў Навіны БГА
11 Красавіка 2012 г.
Артыкул апубліканы ў Навіны БГА
21 Сакавіка 2012 г.
У наступным нумары (том 19, 2012) 
Кніга Нэлі Бекус “Struggle over Identity: the Official and the Alternative “Belarusianness” – адметная праца, якая закранае маладаследаванае пытанне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Праз 20 гадоў пасля атрымання незалежнасці Беларусь застаецца своеасаблівым выпадкам сярод еўрапейскіх краін, у значнай ступені прыцягваючы міжнародную ўвагу наяўнасцю адзінага на кантыненце недэмакратычнага рэжыму. Цягам больш чым сямнаццацігадовага кіравання Лукашэнкі Захад так і не здолеў знайсці спосабы, каб заахвоціць афіцыйны Мінск да шчыльнейшага супрацоўніцтва, хоць Беларусь як наўпроставая суседка ЕС мае з шэрагам ягоных краін-удзельніц агульныя культурныя і гістарычныя традыцыі. Да нядаўняга часу беларускай тэматыкай у заходніх сацыяльна-палітычных навуках займаліся пераважна навукоўцы небеларускага паходжання. Гэтая тэндэнцыя пачала змяняцца цягам апошніх дзесяці гадоў, калі ў заходніх навуковых часопісах сталі з’яўляцца артыкулы даследчыкаў беларускага паходжання па тэматыцы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Праца Нэлі Бекус – першая кніга, прысвечаная беларускай ідэнтычнасці, напісаная навукоўцам беларускага паходжання і надрукаваная на Захадзе на англійскай мове. Чытаць далей →
Тэмы: Паліталогія, Рэцэнзіі
Артыкул апубліканы ў 2012 Т.19 Сш. 1-2
23 Лютага 2012 г.
У наступным нумары (том 19, 2012) 
Зацікаўленасць Эндру Уілсана Беларуссю прасочваецца з другой паловы 1990-х, калі ён надрукаваў раздзел “Myths of national history in Belarus and Ukraine” (“Міфы нацыянальнай гісторыі ў Беларусі і Украіне”) у кнізе G. Hosking and G. Schöpflin (eds.) “Myths and nationhood” (Hurst & Co., 1997). У гэтым раздзеле аўтар параўноўваў патэнцыял і аўтарытэтнасць нацыянальных міфаў у Беларусі і Украіне. Паводле Уілсана, калі ўкраінскія нацыянальныя міфы не вельмі пераканальныя і стабільныя, то беларускай нацыянальнай міфатворчасці “пры адсутнасці магутнага канкурэнтнага міфа аб колішняй дзяржаўнасці ці рэлігійнай выключнасці было надзвычай цяжка адпрэчыць усе панславісцкія і савецкія міфы” (197), што пры спробе звярнуцца да шматвяковай гістарычнай дзяржаўнасці беларускага народа пакінула Беларусь практычна без “неабходных крыніц легітымізацыі” (197). Уілсан таксама зазначаў, што беларусы “не маюць якой-небудзь выразна сваёй дзяржаўнай фармацыі да XX ст., каб да яе можна было апеляваць і ўсхваляць”, а таму, “каб усталяваць традыцыю дзяржаўнасці ў сярэднявечны перыяд… беларусы павінны пасунуць літоўскую гістарыяграфію, сцвярджаючы, што дзяржава, заснаваная Міндоўгам… была насамрэч беларускай, а не літоўскай (летувіскай)…” (188). Таму, згодна з Уілсанам, асобная беларуская ідэнтычнасць мае малыя магчымасці для развіцця паміж праваслаўнымі расіянамі і рыма-каталікамі палякамі ды літоўцамі (189). На падставе ўяўнай недастатковасці “наратыву асобнага развіцця беларусаў” Уілсан робіць выснову, што “беларускі “залаты век” не быў здольны павесці Беларусь шляхам, які б разыходзіўся з расійскай культурнай традыцыяй у доўгачасовай перспектыве” (193). Таму Уілсан лічыць беларусаў выключна савецкім стварэннем з чужой дасавецкай гісторыяй і ўспрымае Беларусь у межах расійскай культурнай прасторы. Чытаць далей →
Тэмы: Паліталогія, Рэцэнзіі
Артыкул апубліканы ў 2012 Т.19 Сш. 1-2
31 Студзеня 2012 г.
У 18 томе БГА (2011) 
Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну з істотных прычын „унійных спрэчак”. Паўстае пытанне, у якой ступені гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была праявай націску на палітычнай канцэпцыі тэрытарыяльнай непадзельнасці. Каб высветліць дадзеныя аспекты, разгледзім абсяг інтарэсаў літоўскай эліты на „інкарпараваных абшарах” і яе прыватнай актыўнасці на ўзгаданых землях. Такім чынам, наш артыкул будзе свайго роду спробай адказу на абазначаныя пытанні адносна Кіеўскага ваяводства.
(Загрузіць PDF)
Тэмы: Вялікае Княства Літоўскае, Гістарычная навука ў суседзяў, Гісторыя славянскіх краін, Рэч Паспалітая
Артыкул апубліканы ў 2011 Т.18 Сш. 1-2, Навіны БГА
12 Студзеня 2012 г.
 |
Прапануем чытачам чарговы нумар часопіса. Неўзабаве том з’явіцца ў продажы. У электроннай версіі выданне будзе даступна ў другой палове 2012 г. |
Артыкул апубліканы ў 2011 Т.18 Сш. 1-2