Новы нумар

Гістарычная палітыка – тэматычны нумар БГА

26 Ліпеня 2011 г.

Хоць выкарыстанне мінулага ў палітычных інтарэсах дзяржаўных уладаў у апошняе дзесяцігоддзе стала звычайнай з’явай публічнага жыцця Беларусі, тэрмін “гістарычная палітыка” яшчэ не ўвайшоў у навуковы дыскурс беларускай гуманітарыстыкі. Між тым, інструменталізацыя гісторыі, незалежна ад нашага стаўлення да яе, робіцца ўсё больш вызначальнай рэальнасцю нашага часу і ўжо таму павінна сама станавіцца прадметам навуковага разгляду. Рэдакцыя БГА плануе прысвяціць гістарычнай палітыцы адзін з бліжэйшых нумароў, у якім мяркуецца разглядзець наступныя аспекты праблематыкі:

  • Паняцце гістарычнай палітыкі і яго шматзначнась
  • Гістарычная палітыка і пастулаты навуковай гістарыяграфіі
  • Патрэбы і акторы гістарычнай палітыкі
  • Магчымасці і сродкі ўплыву на гістарычную свядомасць грамадства
  • Гістарычная палітыка – канструяванне памяці – выбар традыцыі?
  • Практыкі гістарычнай палітыкі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і ў Беларусі

Тэксты (да 60 тыс. знакаў) просім дасылаць да 31.01.2012 г.

“Пяром і булавой: палітычная дзейнасць Льва Сапегі, літоўскага канцлера і віленскага ваяводы”

15 Ліпеня 2011 г.

У серыі “Бібліятэка БГА” рыхтуецца да выдання на беларускай мове грунтоўнае манаграфічнае даследаванне польскага гісторыка Аркадзіуша Чволка “Пяром і булавой: палітычная дзейнасць Льва Сапегі, літоўскага канцлера і віленскага ваяводы”. Плануецца, што кніга пабачыць свет у пачатку 2012 г.

Беларуская гістарыяграфія ў ацэнках гісторыкаў

14 Чэрвеня 2011 г.

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных гісторыкаў, бачыць усё знутры і параўноўвае, яна не магла не выклікаць непакою.

Поўны тэкст прадмовы і адказаў беларускіх гісторыкаў на анкету БГА — PDF

Том 18, Сшыткі 1-2 (34-35) (Снежань 2011)

1 Чэрвеня 2011 г.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 18 Сшыткі 1-2 (34-35) Снежань 2011

Артыкулы
Генрык Літвін. Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у 1569–1648 г. C. 3-20.
Генадзь Сагановіч. Вайна на полацка-віцебскім рубяжы ў 1632–1633 г. і „паўстанне” ў Полацку. C. 21-42.
Конрад Бабятыньскі. Выдаткі Міхала Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655–1660 г. C. 43-60.
Дзмітрый Віцько. Рэспубліканска-сапежынскія перамовы на з’ездзе ў Горадні восенню 1701 г. C. 61-97.
Рышард Радзік. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у грамадствах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. C. 99-122.
Генадзь Каралёў. Ідэя чарнаморскай федэрацыі Міхайлы Грушэўскага (1918 г.). C. 123-139.
Артур Высоцкі. Вынікі саветызацыі беларускіх і ўкраінскіх земляў ІІ Рэчы Паспалітай у 1939–1941 г. з перспектывы культурнага сутыкнення. C. 141-185.
Томас М. Бон. Савецкая сістэма „закрытых гарадоў”. Прапіска і недахоп жылля як паказчыкі сацыяльнай няроўнасці. C. 187-204.
Аляксандр Фрыдман. Кiтайскiя красоўкi для працоўных мiнскага завода халадзiльнiкаў. C. 205-214.

Публікацыі
Нiл Гілевіч. Дзевяноста трэці год. Дзённік. C. 215-270.

Гісторыкі
Ганна Харашкевіч. Беларускі акцэнт саратаўскага гісторыка. C. 271-290.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Сяргей Палехаў. Пра князя Юрыя Лынгвеневіча Мсціслаўскага і не толькі. C. 291-307.
Аляксандр Гагун. «Двуногие сталинские шакалы. C. 309-321.
Wybitni historycy wielkopolscy (Марцэлі Косман). C. 322-326.
Labuda, Gerard. Próba nowej systematyki i nowej interpretacji źródeł historycznych (Марцэлі Косман). C. 326-330.
Шыбека, Захар. Гарадская цывілізацыя (Таццяна Тахіян). C. 330-335.
Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі (Сяргей Грунтоў). . C. 336-340
Bojko, Krzysztof. Stosunki dyplomatyczne Moskwy z Europą Zachodnią w czasach Iwana III (Алена Шымак). C. 340-345.
Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodów w XVI–XVIII w. (Уладзімір Падалінскі). C. 345-350.
Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (Рафал Дэгель). C. 351-354.
Konopacki, Artur. Zycie religijne Tatarów na ziemiach Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XIX w(Cцяпан Захаркевіч). C. 354-360.
Borek, Piotr. W służbie Klio (Мацэлі Косман). C. 360-365.
Gil, Andrzej. W kręgu dziejów i kultury Kościołów wschodnich w Rzeczypospolitej (Міхаіл Дзмітрыеў). C. 365-368.
Friedman, Alexander. Deutschlandbilder in der weißrussischen sowjetischen Gesellschaft 1919–1941. (Ёганэс Вігерынг). C. 368-372.
Романько, Олег В. Легион под знаком Погони (Аляксандр Гагун). C. 373-379.
Иоффе, Эммануил Г. Когда и зачем Гитлер и другие высшие чины нацистской Германии приезжали в СССР? (Міхаіл Стралец). C. 380-383.
Единорогъ: Материалы по военной истории Восточной Европы эпохи Средних веков и Раннего Нового времени. Вып. 2 (Андрэй Янушкевіч). C. 384-388.
Российские и славянские исследования. Вып. I–V (Любоў Козік). C. 389-393.

Агляд перыёдыкаў
Публікацыі па гісторыі ў беларускіх часопісах за 2010 г. (Яўген Глінскі). C. 394-438.
Аўтарэфераты дысертацый па гісторыі (Ніна Камарова). C. 439-443.

In memoriam
Віталь Скалабан (5.08.1947 — 20.08.2011) (Анатоль Вялікі). C. 444-447.
Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. C. 448-450.

(PDF)

Том 17, Сшыткі 1-2 (32-33) (Снежань 2010)

10 Траўня 2011 г.

Беларускі Гістарычны Агляд

Том 17 Сшыткі 1-2 (32-33) Снежань 2010

Да 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам
Свэн Экдаль. Бітва пад Танэнбергам і яе значэнне ў гісторыі ордэнскай дзяржавы. С.3-41.
Уда Арнольд. Танэнберг / Грунвальд як палітычны сімвал у ХІХ / ХХ ст. С.43-64.
Cлавамір Юзвяк. Ваеннапалонныя Нямецкага ордэна пасля бітвы пад Карановам 1410 г. С.65-88.
Генадзь Сагановіч. Танэнберг / Грунвальд / Дуброўна 1410: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі. С.89-116

Прэзентацыі
Тымаці Снайдэр. Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы. С.117-124.

Артыкулы
Галіна Туміловіч. Расійскі царызм і шляхта Беларусі (1795 – 1863). С.125-154.
Алена Маркава. Школьная аснова выхавання нацыянальнай самасвядомасці ў БССР. С.155-190.

Публікацыі
Карл Фоделло. О состоянии евреев в России (публікацыя Я. Анішчанкі). С.191-224.

Гістарыяграфія
Беларуская гістарыяграфія ў ацэнках гісторыкаў (Генадзь Сагановіч). С.225-229.
Анкета БГА (Яўген Анішчанка, Георгі Галенчанка, Эмануіл Іофе, Андрэй Кіштымаў, Марына Сакалова, Захар Шыбека, Алег Яноўскі). С.230-254.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Уладзімір Бажанаў. Палітыка ў навучальным інтэр’еры. С.255-277.
Максім Макараў. Важнае даследаванне пра гарады Беларусі і Ўкраіны. С.279-296.
Studia z dziejów Europy Wschodniej. Księga pamiątkowa dedykowana Profesorowi Arturowi Kijasowi w 70 rocznicę urodzin. Poznań, 2010 (Марцэлі Косман). С.297-300.
Między Odrą a Uralem. Księga dedykowana Profesorowi Władysławowi Andrzejowi Serczykowi. Rzeszów, 2010 (Марцэлі Косман). С.301-303.
Гвагньïні, Олександр. Хроніка Європейської Сарматії / Упорядкув. та пер. з пол. о. Юрія Мицика. Київ, 2007 (Алесь Бразгуноў). С.303-312.
Citko, Lilia. “Kronika Bychowca” na tle historii i geografii języka białoruskiego. Białystok, 2006 (Ігар Клімаў). С.313-318.
Seredyka, Jan. Kunigaikštytė ir plikbajoris: Zofija Radvilaitė-Dorohostaiska ir Stanisławas Tymińskis. Vilnius, 2010 (Марцэлі Косман). С.319-325.
Скочиляс, Ігор. Релігія і культура Західноï Волині на початку XVIII ст.: За материяламі Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008 (Сяргей Каўн). С.325-328.
Gordziejew, Jezy. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789-1792). Kraków, 2010 (Цімафей Акудовіч). С.328-333.
Раманава Ірына, Махоўская Ірына. Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары. Вільня, 2009 (Анджэй Екацерынчук). С.334-343.
Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918-1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, 2010 (Анастасія Ільіна). С.344-350.
Kościół katolicki na Wschodzie w warunkach totalitaryzmu i posttotalitaryzmu. Рod red. A. Gila, W. Bobryka. Siedlce – Lublin, 2010 (Эдмунд Ярмусік). С.350-358.
Адамковіч, Аляксандр. Беларусы ў Літве ўчора і сёння. Кн. І. Вільня, 2010 (Андрэй Антонаў). С.359-362.

Агляд перыёдыкаў
Публікацыі па гісторыі ў часопісах Беларусі за 2009 г. (Яўген Глінскі). С.363-414.

In memoriam
Юліуш Бардах як даследчык ВКЛ і яго спадкаемцаў (Марцэлі Косман). С.415-440.
Уладзімір Ісаенка (15.12.1928 – 30.06.2010) (Мікола Крывальцэвіч). С.441-450.
Павел Лойка (12.07.1958 – 22.10.2010) (Васіль Варонін). С.451-454.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. С.455-456.

(PDF)

Ежы Клачоўскi. Малодшая Еўропа

20 Красавіка 2011 г.

Ежы Клачоўскi. Малодшая Еўропа У кніжнай серыі “Бібліятэка часопіса БГА” рыхтуецца да выдання беларускамоўная версія кнігі вядомага польскага гісторыка праф. Ежы Клачоўскага Młodsza Europa: Europa Środkowo-Wschodnia w kręgu cywilizacji chrześcijańskiej średniowiecza (Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1998). Грунтоўная, напісаная на высокім узроўні эрудыцыі, праца паказвае, як дзяржавы і народы нашай часткі Еўропы далучаліся да т.зв. цывілізацыйнага кола “хрысціянскага Захаду” і якое значэнне мелі тут рэгіянальныя паразуменні Польшчы, Літвы і Русі. У цяперашняй гістарыяграфічнай сітуацыі ў Беларусі, дзе працягвае дырэктыўна насаджацца “заходнерусізм”, кніга праф. Е. Клачоўскага адкрывае чытачам альтэрнатыўную перспектыву беларускай гісторыі.

Першыя нумары часопіса

19 Красавіка 2011 г.

З размяшчэннем архіваў сканаваных версій Т.1 (1994) і Т.2. Сш.2 (1995) завершана публікацыя ўсіх нумароў часопіса з 1 па 14 том.

Том 16 Сшытак 2(31) (Снежань 2009)

27 Сакавіка 2011 г.

БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД

Том 16 Сшытак 2 (31)  (Снежань 2009)

Артыкулы
Штэфан Родэвальд. Пра ўшанаванне Язафата Кунцэвіча ў XVII ст. С. 345-372.
Зміцер Крывашэеў. Арганізацыя і функцыянаванне кадэцкіх карпусоў Нясвіжа ў 40-я — сярэдзіне 50-х г. XVIII ст. С. 373-402.
Цімафей Акудовіч. Прынцып „трох правінцый” і ўніфікацыйныя тэндэнцыі на Чатырохгадовым сойме. С. 403-420.
Аляксандр Фрыдман. „Цi не трэба спынiць агрэсiю ў Фiнляндыi…” С. 421-434.
Томас Бон. Муляр Дзяніс Булахаў у сацыялістычным Мінску: накід праекта жыцця савецкага чалавека. С. 435-451.
Алег Гардзіенка. Палітычны раскол на беларускай эміграцыі ў 1940-я г. С. 452-475.

Постаці
Андрэй Антонаў. Аляксандр Ружанцоў: Накіды да біяграфіі. С. 476-512.

Публікацыі
Яўген Анішчанка. Трактат Карла Фадэлы пра стан яўрэяў у Расійскай імперыі. С. 513-539.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Рышард Радзік. Беларуская апалогія „трыадзінарускасці”. С. 540-560.
Генадзь Сагановіч. “Новае” старое пра бітву пад Грунвальдам. С. 561-580.
Ігар Клімаў. Нямецкая праца па гісторыі царквы і Рэфармацыі ў Беларусі. С. 581-607.
Ірына Сынкова. Даследаванне канфесіяналізацыі ў Рэчы Паспалітай. С. 608-623.
Мірон Капраль. Гісторыя Полацка ў выкладзе швейцарскага гісторыка. С. 624-640.
Соркіна, Інна. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. – Вільня: ЕГУ, 2010 (Андрэй Кіштымаў. ) С. 641-647.
Brakel, Alexander. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. (Сяргей Новікаў) С. 647-658.
East and West. History and Contemporary State of Eastern Studies. Ed. J. Malicki, L. Zasztowt (Александр Ціхаміраў) С. 658-666.
Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сост. И. Кузнецов, Я. Басин. Т. 1-3 (Минск, 2007) (Вольга Білевіч, Міхась Стралец) С. 667-674.

Інфармацыі
Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2008–2009 г. (Ніна Камарова) С. 675-684.
Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. С. 685-686.

(PDF)

Том 16 Сшытак 1 (30) Чэрвень 2009

26 Сакавіка 2011 г.

БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД

Том 16 Сшытак 1 (30) Чэрвень 2009

Артыкулы
Уладзімір Падалінскі. Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст. С. 3-32.
Анатоль Трафімчык. Аб’яднанне Беларусі ў 1939 г. і “гістарычная справядлівасць”. С. 33-56.
Яўген Грэбень. Злачыннасць у Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі (1941 – 1944). С. 57-89.
Томас Бон. Доўгае парыванне са Сталіным, або Дзённік Яфіма Садоўскага. С. 90-106.

Паведамленні
Вячаслаў Афанасьеў. Кандыд (да біяграфіі Міхаіла Зялёнкі). С. 107-112.

Публікацыі
Наталля Сліж. Справа аднаго наезду, або Пра рэпутацыю Льва Сапегі. С. 113-120.
Аркадзіуш Чволэк. Як палявалі на чараўніц у маёнтках Яна Станіслава Сапегі. С. 121-138.
Ірына Сынкова, Міхаіл Тарэлка. Знахарскі тэкст з беларуска-татарскага рукапісу. С. 139-166.

Гістарыяграфія
Леанід Зашкільняк. “Паверхі” і “лесвіцы” сучаснай украінскай гістарыяграфіі. С. 167-189.
Марцэлі Косман. Ян Серадыка (1928 — 2008), гісторык старапольскага парламентарызму і ВКЛ. С. 190-219.

Палеміка
Юры Туронак. Роля Мікалая Пахлябаева ў падрыхтоўцы замаху на Вільгельма Кубэ. С. 221-238.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Генадзь Сагановіч. Мода на плагіят? С. 239-256.
Homo historicus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Вільня: ЕГУ, 2008 (Сяргей Грунтоў). С. 257-264.
Kosman, Marceli. Polska w drugim tysiącleciu. Т.1-2. Toruń, 2007 ….(Людміла Міхайлоўская, Любоў Козік). С. 264-275.
Pre-Modern Russia and its World. Essays in Honor of Thomas S. Noonan. Wiеsbaden, 2006 ….(Ірына Ганецкая). С. 276-283.
Per saecula ad tempora nostra. Sborník ptrací k šedesátým narozeninám prof. J. Pánka. T. 1-2. Praha, 2007 (Марцэлі Косман). С. 283-287.
Błaszczyk, Grzegorz. Dzieje stosunków polsko-litewskich. Tom II. Od Krewa do Lublina. Część I. Poznań, 2007 (Віталь Галубовіч). С. 287-294.
Bömelburg, Hans-Jürgen. Frühneuzeitliche Nationen im östlichen Europa. Wiesbaden, 2006 (Ірына Сынкова). С. 295-305.
Ilgiewicz, Henryka. Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX w. Toruń, 2005; Societas Academicae Vilnenses. Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907 – 1939) i jego poprzednicy. Warszawa, 2008 (Марцэлі Косман). С. 305-310.
Staliunas, Darius. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam – New York, 2007 (Павел Церашковіч). С. 310-312.
Унучак, Андрэй. “Наша Ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906—1915)….(Сяргей Дубавец). С. 313-317.

Інфармацыі і хроніка
Аўтарэфераты дысертацый па гісторыі, дапушчаныx да абароны ў 2006-2007 г. (Ніна Камарова). С. 318-324.
“Беларусь паміж Усходам і Захадам” (нататкі з канферэнцыі) (Генадзь Сагановіч). С. 325-331.
Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. С. 332-334.

http://knihi.by/knihi/bielaruski-histarycny-ahlad-tom-9

Набыць на knihi.by.

(PDF)

Том 15 Сшыткі 1-2 (28-29) Снежань 2008

26 Сакавіка 2011 г.

БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД

Том 15 Сшыткі 1-2 (28-29) Снежань 2008

Ад рэдактараў

Артыкулы
Віктар Цемушаў. “Вайна пад час міру”. Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486–1494). C. 5-48.
Андрэй Янушкевіч. Нявыкарыстаныя шанцы рэваншу: ВКЛ у канцы Інфлянцкай вайны 1558 – 1570 г. C. 49-66.
Пётр Кролль. Тактыка барацьбы войска Рэчы Паспалітай з казакамі ў 1591 – 1638 г. С. 67-99.
Генадзь Сагановіч. ВКЛ і вайсковыя канфедэрацыі 1612 – 1614 г. С. 100-123.
Анджэй Г. Пшэпюрка. Дзеянні войскаў ВKЛ пад Смаленскам у 1614 г. С. 124-148.
Анджэй Рахуба. Мабілізацыйны высілак ВКЛ пад час вайны 1654 — 1667 г. С. 149-174.
Кшыштаф Касажэцкі. Стаўленне шляхты ВКЛ да шведскага і маскоўскага панавання ў 1655 – 1656 г. С. 175-209.
Міраслаў Нагельскі. Вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1648-1676 г. С.210-256.
Конрад Бабятыньскі. Кар’ера і вайсковая дзейнасць гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Паца. С. 257-304.
Дзмітры Віцько. Спробы рэспубліканцаў дамагчыся ўлады над войскам ВКЛ у 1697 – 1698 г. С. 305-328.
Андрэй Мацук. Войска як інструмент усталявання ўлады Аўгуста ІІІ у ВКЛ у 1733 – 1735 г. С. 329-364.
Яўген Анішчанка. Ваеннае забеспячэнне Расіяй другога падзелу Рэчы Паспалітай. С. 365-374.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Карев, Дмитрий В. Белорусская и украинская историография конца ХVIII – начала 20-х гг. ХХ в. (Алесь Даніловіч) С. 375-386.
Litauen und Ruthenien. Studien zu einer transkulturellen Kommunikationsregion (15.-18. Jahrhundert) (Уладзімір Канановіч) С. 387-396.
Wojny północne w XVI-XVIII wieku. Toruń 2007 (Генадзь Прыбытка) С. 396-400.
Янушкевіч, Андрэй. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкай вайна 1558 – 1570 г. (Аляксандр Філюшкін) С. 400-407.
Kotljarchuk, Andrej. In the Shadows of Poland and Russia (Міхал Дуда) С. 407-411.
Kotljarchuk, Andrej. In the Shadows of Poland and Russia.(Конрад Бабятыньскі) С. 411-421.
Kalamajska-Saeed, Maria. Genealоgia przez obrazy. Barokowa ikonografia rodu Sapiehów na tle staropolskich galerii portretowych (Альбіна Семянчук) С. 422-429.
Никандров, Нил. Иван Солоневич: народный монархист. Москва, 2007; Sołoniewicz, Iwan. Rosja w łagrze. Warszawa, 2007 (Андрэй Ціхаміраў) С. 429-436.
Harvard Ukrainian Studies.V. XXVI (2002-2003): Ukrainian Church History (Валянціна Яноўская, Марына Сакалова) С. 437-439.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй. С. 440-441.

Набыць на knihi.by.

(PDF)

Том 14 Сшыткі 1-2 (26-27) Снежань 2007

25 Сакавіка 2011 г.

БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД

Том 14 Сшыткі 1-2 (26-27) Снежань 2007

Артыкулы
Дарус Куоліс. Масква і Літва: translatio imperii, translatio rei publicae. С. 3-25
Сяргей Саўчанка. Маскоўскі свет вачыма Русі XVI–XVII ст. С.27-52.
Конрад Бабятыньскі. Адносіны жыхароў ВКЛ да маскоўскага войска ў 1654–1655 г. С. 54-80.
Юры Туронак. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939–1943). С. 81-96.
Юры Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць. С. 97-140.
Мікалай Антропаў, Алена Боганева, Таццяна Валодзіна. Этнаканфесійныя стэрэатыпы ў сучаснай беларускай вёсцы. С. 141-178.

Паведамленні
Кастусь Шыдлоўскі. Друйскі Барысаў камень (з гісторыі вяртання і даследавання). С.179-186.

Публікацыі
Ірына Сынкова. Ёган Баэмус і яго кніга „Норавы, законы і звычаі ўсіх народаў“. С. 187-206.
Генадзь Сагановіч. Інструкцыя паслам Ашмянскага павета на канвакацыйны сойм 1632 г. С. 207-219.

Гістарыяграфія
Наталля Юсава. „У святле Сталінскага вучэння пра мову і нацыю“. С. 221-237.
Марцэлі Косман. Два юбілеі польскай гістарыяграфіі. С.238-264.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Аляксандр Груша. Крытычныя нататкі з нагоды новай працы Э. Гудавічуса. С. 265-304.
Сяргей Санько. Па слядах адной легенды. С. 305-337.
Станіслаў Рудовіч. Кім быў Вацлаў Іваноўскі. С.338-356.
Наталля Гардзіенка. Плагіят і прафанацыя гісторыі беларускай дыяспары. С. 357-377.
Řezník, Miloš. Bělorusko: Stručná historie států. Praha, 2003 (Наталля Прыступа). С. 378-382.
Булгаков, Валер. История белорусского национализма (Ян Левандоўскі). С. 382-387.
Błaszczyk, Grzegorz. Chrzest Litwy (Генадзь Сагановіч). С. 387-392.
Дук, Дзяніс У. Полацк ХVІ–ХVІІІ стагоддзяў. Наваполацк, 2007 (Сяргей Тарасаў). С. 392-397.
Akty cechów wileńskich 1495–1759. Poznań, 2006 (Марцэлі Косман). С. 398-404.
Савченко, Сергій. Давня Русь у полемічній літературі кінця ХVI–XVII ст. (Генадзь Сагановіч). С. 404-411.
Niendorf, Mathias. Das Großfürstentum Litauen. Studien zur Nationsbildung in der Frühen Neuzeit (ШтэфанРодэвальд). С. 411-416.
Testamenty Jana, Tomasza i Jana „Sobiepana” Zamojskich. Opr. W. Kaczorowski (Марцэлі Косман). С 417-420.
Gil, Andrzej. Chelmska diecezja unicka 1596–1810 (Святлана Марозава). С. 420-437.
Kalembka, Sławomir. Wielka Emigracja. 1831–1863 (Зміцер Мацвейчык). С. 437-444.
Надсан, Аляксандр. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі (Святлана Марозава). С. 444-451.
Вашкевіч, Андрэй; Нарэль, Дзяніс. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай. Мінск, 2006 (Аляксандр Пагарэлы). С. 452-459.
Михайлюк, Олександр В. Селянство України в перші десятиліття XX ст. (Марыя Бяспалая). С. 459-463.
Studia Białorutenistyczne / Беларусазнаўчыя даследаванні. T. 1. (Валянціна Яноўская, Алена Філатава). С. 463-470.
Rocznik Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej. Rok 4. (Валянціна Яноўская, Алена Філатава). С. 470-474.

Вячаслаў Афанасьеў. Ліст акадэміка М. В. Нечкінай. С. 475-479.
Кнігі, атрыманыя рэдакцыяй. С. 480-482.

Набыць на knihi.by.

(PDF)

Тымаці Снайдэр. Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы

15 Сакавіка 2011 г.

У наступным нумары (том 17, 2010) Тымаці Снайдэр

Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі “Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569 – 1999” (Мінск: Медысонт, 2010). Тэкст выступу Т. Снайдэра друкуецца ў чарговым нумары часопіса.

Шчыра дзякую за запрашэнне, шчыра дзякую ўсім тым, хто прычыніўся да перакладу маёй кнігі на беларускую мову, шчыра дзякую вам усім за тое, што прыйшлі паслухаць лекцыю на замежнай мове, прычым не проста на замежнай мове, а яшчэ і з чужым для гэтай замежнай мовы акцэнтам.

Я хацеў бы сказаць некалькі слоў пра галоўную тэму маёй кнігі, а менавіта пра тое, адкуль паходзяць нацыі Усходняй Еўропы, чаму склаліся акурат тыя нацыі, якія склаліся, а не нейкія іншыя. Гэта па-ранейшаму застаецца краевугольным пытаннем у гісторыі гэтага рэгіёна, пытаннем, якое далёка не такое банальнае, як выглядае, і на якое вельмі цяжка адказаць. Вось на гэтую тэму я і хацеў бы сказаць некалькі слоў.

Я буду гаварыць не пра ўвесь рэгіён, а толькі пра чатыры краіны, якія, лічу, утвараюць сабой гістарычнае адзінства. Маю на ўвазе Беларусь, Літву, Украіну і Польшчу. Пачну з рэчаў, якія могуць здавацца відавочнымі. Што такое краіна? Гэта можа быць аб’ектыўным, канкрэтным, геаграфічным паняццем. Краінай можа быць Новая Зеландыя, Мадагаскар, і пры гэтых словах у вас, бадай што, не ўзнікае ніякіх асаблівых пачуццяў, ніякай трывалай псіхалагічнай рэакцыі. З іншага боку, паняцце краіны, краю можа быць суб’ектыўным, расплывістым, асабістым. Калі адзін паляк, скажам, у Лондане гаворыць другому: “Вяртаюся ў краіну”, — то ў нас не ўзнікае пытання, у якую менавіта. Вядома, гаворка ідзе пра Польшчу. Падобная дваістасць уласціва і паняццю “нацыя”. Калі я, напрыклад, другому амерыканцу скажу: “Нацыя цяпер вельмі падзелена ў палітычных адносінах”, — ён не стане ў мяне пытацца, пра якую нацыю ідзе гаворка. Яму будзе ясна, што я маю на ўвазе жыхароў ЗША, амерыканцаў, наша нацыя. Гэта цікавая рэч, і гэта дзейнічае, гэта працуе, нават калі я гэтага другога амерыканца зусім не ведаю. І такім чынам ствараецца магічнае кола. Я з гэтым земляком маю нешта супольнае, наша нацыя, праз тое супольнае, што мы маем, таксама з’яўляецца нечым цэлым. Мы знаёмыя, мы, як вельмі прыгожа гавораць у славянскіх мовах, “нашы”. Але адкуль усё гэта бярэцца, чаму мы “нашы” ў нацыянальным сэнсе, а не ў нейкім іншым?

(Загрузіць PDF)

Том 13 Сшытак 2 (23) (Снежань 2006)

14 Сакавіка 2011 г.

БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД

Том 13 Сшытак 2 (23) (Снежань 2006)

Артыкулы
Генадзь Сагановіч. Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ. C. 115-134.
Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г. C. 135-176.
Васіль Варонін. Рака Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю” і „Літвой”. C. 177-198.
Эрык Екабсонс. Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі (1940-1945). C. 199-233.
Наталля Гардзіенка. Беларускія перамешчаныя асобы (DP) у Вялікай Брытаніi. C. 235-259.
Міраслаў Грох. Нацыя як прадукт сацыяльнай камунікацыі?.. C. 260-282.
Ян Рыхлік. Фармаванне “нацыянальнай гісторыі” як сутнасці нацыянальнай ідэі і нацыянальнай ідэалогіі. C. 283-299.

Гістарыяграфія
Наталля Юсава. Да гісторыі арганізацыі зтнагенетычных даследаванняў у СССР. C. 300-319.
Ёзэф Валка. Яраслаў Панэк — чэшскі гісторык на пераломе эпох. C. 320-348.

Пераклады
Джон Покак. Канцэпцыя мовы і metier d’historien: некаторыя практычныя меркаванні. C.349-374.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі
Марцэлі Косман. З разваг над культурай Вялікага Княства Літоўскага. C. 375-387.
Сяргей Токць. Абуджэнне заходнерусізму ў інтэграцыйным канструктывізме А. Бендзіна. C. 388-419.
Андрэй Ціхаміраў. Псторыя нацыяналізму без нацыяналізму. C. 420-440.
Мікуліч, Аляксей. Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу (Аляксей Дзермашт). C. 441-449.
Флоря, Борис H. У истоков религиозного раскола славянского мира (Генадзь Сагановіч). C. 449-456.
Русина, Олена. Студії з історії Києва та Київської землі (Валеры Пазднякоў). C. 456-460.
Joannis Vislicensis Bellum Pratenum = Ян Вісліцкі. Пруская вайна (Алесь Жлутка). C. 460-466.
Evanhelije in der Übersetzung des Vasil Tjapinski um 1580. Faksimile und Kommentare (Уладзімір Сакалоўскі). C. 466-475.
Sarcevičiene, Jolita. Lietuvos didikёs proginёje literatűroje portretaj ir įvaizdžiai. (Наталля Сліж). C. 475-487.
Litwa w epoce Wazów. Praca zbiorowa pod red. W. Kriegseisena i A. Rachuby (Марцэлі Косман). C. 488-491.
Анішчанка, Яўген. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. (Цімох Акудовіч). C. 492-498.
Грицак, Ярослав. Пророк у своїй вітчизні (Захар Шыбека). C. 499-502.
Дубовік, Юры. Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі (Алег Гардзіенка). C. 503-508.
Луцкевіч, Антон. Выбраныя творы (Сяргей Дубавец). C. 509-511.
Вялікі, Анатоль Ф. На раздарожжы. Беларуси і палякі ў час перасялення (Юры Вашкевіч). C. 512-518.
Volksaufstände in Ruβland: Von der Zeit der Wirren bis zur „Grünen Revolution” (Уладзімір Снапкоўскі). C. 518-521.
Cesty k národnímu obrození: Běloruský a český model (Любоў Козік). C. 521-528.
Commentarii Polocenses historici. T.I (2004), 2 (2005) (Аляксандр Доўнар). C. 529-535.

Набыць на knihi.by.