Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Беларусь у сусветных войнах'

Артыкулы па тэме ‘Беларусь у сусветных войнах’

Dann kam die deutsche Macht (Юры Грыбоўскі)

Чэрвеня 6, 2000 |

Dann kam die deutsche Macht. Weissrussische Kinderhaftlinge in deutschen Konzentrationslagern 1941—1945. Eine Dokumentation / Frank Groskinsky, Andreas Hollender, Katja Matthias, Adrian Stellemacher, Bettina Vitt. Köln, 1999. 206.

Кніга падрыхтавана на сродкі нямецкіх складальнікаў, якія не з’яўляюцца прафесійнымі гісторыкамі, а толькі аматарамі. Выданне складаецца з дзвюх частак. Першая — «Успаміны» 17 былых вязняў-беларусаў нацысцкіх канцлагераў пад час II сусветнай вайны, якія цяпер жывуць на Беларусі . Другая частка — «Укладанне», кшталту своеасаблівага дакументальнага дадатку або нямецкага даведніка пра Беларусь, пачынаючы з XIII ст. да 90-х г. XX ст.

Што тычыцца першай часткі кнігі, то запіс успамінаў былых вязняў канцлагераў зроблены прадстаўнікамі нямецкага антыфашысцкага моладзевага руху пад час знаходжання беларусаў летась у Нямеччыне. Сярод апытаных вязні не толькі такіх вядомых лагераў, як Майданэк, але і зусім невядомых (канцлагер Канстантынаў). Апытанні праводзіліся з нагоды прэзентацыі выставы «Невядомая вайна. Злачынствы Вермахту 1941—44 г.». Знаёмства з успамінамі дазваляе чытачу вачыма беларускага дзіцяці ўбачыць усе жахі лагернага існавання. У кнізе змешчаны аповеды людзей, якіх вайна напаткала ў розных кутках Беларусі — на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Меншчыне, што стварае даволі добрую панарамную карціну нямецкаму чытачу.

Даволі цікавы матэрыял з гістарычнага гледзішча змешчаны ў другім раздзеле кнігі. Ён падрыхтаваны дасведчанымі ў айчыннай гісторыі спецыялістамі з Беларусі і Нямеччыны. Адзін з падраздзелаў ахоплівае прамежак часу ад узнікнення беларускай дзяржаўнасці ў XIII ст. і да Рыжскага міру 1921 г., займаючы тры невялічкія абзацы. Тут згадваецца татара-мангольскае нашэсце, Люблінская унія 1569 г., бальшавіцкі пераварот 1917 г. і яшчэ колькі падзеяў. Трэба зазначыць, што аўтар не пільнаваўся дакладнасці ў датах і назвах. Так, сцвярджаецца, што Беларусь з XIII ст. увайшла ў літоўскае княства. Праўда, зазначаецца, што насельніцтва Беларусі размаўляла па-беларуску. Такую сціплую падачу звестак можна, пэўна, абгрунтаваць тым, што аўтар бачыў гэты падраздзел не самым галоўным сярод іншых.

Дастаткова падрабязна для нямецкага чытача распавядаецца гісторыя Беларусі з 1921 да 1945 г. У асобныя раздзелы вылучаны такія тэмы, як польская палітыка ў міжваенны час у дачыненні да заходнебе ларускага насельніцтва, БССР напярэдадні вайны, пакт Гітлера-Стал іна 23 жніўня 1939 г., савецкая партызанка пад час другой сусветнай вайны ў Беларусі, знішчэнне жыдоў гітлераўцамі, нацысцкая прапаганда на Беларусі. Адначасна з тэкстамі змяшчаюцца і карты (фармаванне тэрыторыі БССР у 1921-39 г.), малюнкі (антыпартызанскі плакат на беларускай мове), цікавыя фотаздымкі, карта размяшчэння партызанскіх зонаў з іх колькасным складам, узятая з аднаго з нямецкіх вайсковых нататнікаў групы Арміі «Цэнтр» ад 1 студзеня 1944 г.

Каб паказаць памеры ажыццяўлення галакосту на Беларусі, аўтары прыводзяць колькасць габрэйскага насельніцтва БССР напярэдадні нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз. Апрача таго, аўтары зважаюць на стан габрэяў і адносіны да іх пасля пакта Гітлера-Сталіна. Таксама зазначаецца, што на Беларусі пад час нямецкай акупацыі знішчалася габрэйскае насельніцтва з краін Заходняй Еўропы.

У асобным раздзеле «Партызанскі рух на Беларусі», апрача савецкай партызанкі, вылучаецца дзейнасць Арміі Краёвай і габрэйскі партызанскі збройны чын.

Сярод згаданых антысавецкіх рухаў у часе II сусветнай вайны тут выступае расійскі генерал Камінскі са сваёй брыгадай, якая доўгі час кватаравала на Наваградчыне. Чамусьці ні слова няма пра беларускія нацыянальныя вайсковыя фармаванні пад нямецкай камандай.

Заслугоўвае ўвагі шэраг невялічкіх даведкавых артыкулаў пад агульнай назвай «Гісторыя Беларусі з 1944 г.». Апрача звестак пра дзяржаўнае будаўніцтва ў паваеннай БССР, страты беларускага народа ў выніку вайны і інш., аўтар даводзіць пра наяўнасць сярод часткі беларускага грамадства антысавецкіх настрояў. У прыватнасці, згадваецца дзейнасць Саюза Беларускіх Патрыётаў (СБП) на Пастаўшчыне і Глыбоччыне. Аддаецца ўвага палітычным рэпрэсіям на Беларусі пасля вайны. Падаюцца таксама падзеі апошніх гадоў, адлюстроўваюцца асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі і яе эканамічны стан.

Пры канцы кнігі ёсць дадатак у выглядзе гістарычнага календара 1939—1945 г., дзе змяшчаецца шэраг асноўных датаў, звязаных, галоўным чынам, з палітыкай знішчэння цівільнага насельніцтва Беларусі пад час нямецкай акупацыі.

Апрача гэтага ёсць і тэматычны паказальнік шэрагу паняццяў, якія тычацца часоў акупацыйнага рэжыму на Беларусі і не толькі. Так, побач з даведкай пра СД можна ўбачыць адпаведны матэрыял наконт НКУС. Праўда, ёсць і пралікі. Так, апрача лагера смерці Малы Трасцянец, варта было б распавесці пра Баранавіцкае гета і іншыя буйныя месцы знішчэння цывільнага насельніцтва на Беларусі.

Калі казаць пра крыніцы, на падставе якіх падрыхтавана другая частка кнігі, то яны вельмі разнастайныя. Галоўным чынам аўтары абапіраліся, з аднаго боку, на нямецкія матэрыялы па ваеннай гісторыі і акупацыйным рэжыме ў Еўропе, у тым ліку і архіўныя, а з другога боку — на беларускую літаратуру апошніх гадоў, сярод якой праца Уладзіміра Адамушкі «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі 20—50-х гг.» (Мінск, 1994), а таксама кніга «Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў» (Мінск, 1997).

Нягледзячы на шэраг недакладнасцяў у гістарычных падзеях, кніга з’яўляецца адметнай з’явай, яна будзе добрым даведнікам пра нашу краіну для замежнага чытача. Дзякуючы гэтай працы нямецкія аматары гісторыі могуць даведацца пра сапраўдны цяжар II сусветнай вайны, які выпаў на Беларусь. Апрача таго, шмат каму з нямецкіх чытачоў другі раздзел кнігі падасца добрым экскурсам у гісторыю Беларусі, паколькі пра большасць праблемаў, узнятых у гэтай працы, яны даведаюцца ўпершыню. Добрае спалучэнне ўспамінаў сведкаў вайны са змястоўным гістарычным даведнікам робіць кнігу даступнай і зручнай для чытання.

Юры Грыбоўскі
Менск

Spod Monte Cassino na Sybir (Юры Грыбоўскі)

Чэрвеня 5, 2000 |

Spod Monte Cassino na Sybir. Deportacja byłych żołnierzy Polskich sił zbrojnych na Zachodzie z Białorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 roku. Warszawa, 1998.

Гэтая кніга цалкам складаецца са спісаў дэпартаваных з тэрыторыі савецкіх Беларусі, Літвы і Ўкраіны былых жаўнераў Корпуса Андэрса, які пад час другой сусветнай вайны ваяваў супраць гітлераўцаў у Італіі. На старонках працы змешчаны звесткі пра былых «андэрсаўцаў». З іх 888 асобаў складаюць тыя, хто ў ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка 1951 г. паводле распараджэння спецыяльнай калегіі пры Міністэрстве Дзяржаўнай Бяспекі СССР быў разам з сем’ямі выселены ў Іркуцкую вобласць, на г. зв. спецпасяленні з тэрыторыі Савецкай Беларусі.

Спіс высяленцаў падрыхтаваны вядомым беларускім гісторыкам Уладзімірам Адамушкам, які займаецца тэмай палітычных рэпрэсіяў 20—50–х г. на Беларусі, на падставе дакументаў з цэнтральнага Архіва Міністэрства Ўнутраных Справаў Рэспублікі Беларусь. Гэты спіс быў дапрацаваны польскімі даследчыкамі, у выніку чаго на кожнага «андэрсаўца» склаўся своеасаблівы жыццяпіс: адзначаюцца вайсковыя часткі, у якіх служыў чалавек пад час I і II сусветных войнаў ці ў міжваенны час; месца, куды быў выселены жаўнер; імёны сваякоў, з якімі яго выселілі; лёс пасля вяртання з спецпасялення; узнагароды, якімі ганаравалі ваяра. Дарэчы, апошні паказчык даволі карысны ў тым сэнсе, што гэткім чынам можна даведацца, у якіх ваенных баталіях удзельнічала асоба. Так, паводле спісу звыш паловы былых вайскоўцаў Польскіх Збройных Сілаў на Захадзе (ПЗСЗ) удзельнічалі ў бітве за Монтэ–Касіна (травень 1944), бо былі ганараваныя памятным крыжам Монтэ–Касіна.

Апрача вайскоўцаў 2–га Польскага Корпуса генерала Уладыслава Андэрса ў ліку дэпартаваных і жаўнеры са складу 1–га Польскага Корпуса і польскай ваеннай авіяцыі, якія ў часе вайны кватаравалі на Брытанскіх выспах. Сустракаюцца і ўдзельнікі баёў з нямецкімі войскамі ў Паўночнай Афрыцы, на італьянскай паўвыспе ды інш. Шмат хто з лётчыкаў браў удзел у паветраных бамбаваннях Нямеччыны. Варта зазначыць, што сярод дэпартаваных у 1951 г. былых вайскоўцаў ПЗСЗ трапляюцца прозвішчы людзей, якія ніколі там не былі, але трапілі пад спецпасяленні за гэткія дробязі, як шчырае сяброўства з сем’ямі былых «андэрсаўцаў» або частае гасцяванне ў іх.

Усе асобы са спісу, скончыўшы свой шлях жаўнера II сусветнай вайны ў Вялікай Брытаніі ў 1946 г., дзе адбывалася расфармаванне ixных злучэнняў, павярталіся пры канцы 40–х г. у тыя мясціны, адкуль яны самі паходзілі і дзе засталіся да вайны сем’і. Адпаведна, вайскоўцы польскага паходжання маглі вяртацца ў Польшчу, а на «Крэсы Ўсходнія» патрапілі беларусы — грамадзяне II Рэчы Паспалітай. Bядома, што не менш за 1/3 вайскоўцаў Арміі Андэрса складалі беларусы.

Увагі беларуcкага даследчыка заслугоўвае і спіс дэпартаваных вайскоўцаў ПЗСЗ з Літвы. Яны таксама маюць непасрэднае дачыненне да айчыннай гісторыі, таму што былыя жаўнеры са спісу — нараджэнцы пераважна Віленшчыны. А ведаючы яе нацыянальны склад у міжваенны перыяд, можна лічыць дэпартаваных за беларусаў, пра што яны ўласна сведчылі пры жыцці. Тым болей, што ў спісе рэпрэсаваных у 1951 г., які складаецца з 40 асобаў, няма ніводнага літоўскага прозвішча. Праўда, сам чалавек з–за адсутнасці нацыянальнай свядомасці мог лічыць сябе палякам.

Звесткі пра дэпартаваных грунтуюцца цалкам на дакументальных крыніцах і польскай вайсковай літаратуры, таму кніга з’яўляецца вельмі дасканалай. Зразумела, што дзеля паўнавартасных даследаванняў у гэтым кірунку адной такой працы мала, бо значная частка нашых землякоў з ліку вайскоўцаў ПЗСЗ засталася пасля вайны на эміграцыі. Апрача тэкстаў, кніга насычана рэдкімі фотаздымкамі баявога шляху Арміі Андэрса, выняткамі са справаў пад час арышту былых жаўнераў ПЗСЗ. Кніга даволі зручная ў карыстанні — ёсць шэраг тлумачэнняў асноўных скарачэнняў, алфавітны паказчык і інш.

Юры Грыбоўскі

Менск


Весялкоўскі, Юры. Няясна мроіліся новыя дарогі. (Юры Грыбоўскі)

Чэрвеня 3, 2000 |

Весялкоўскі, Юры. Няясна мроіліся новыя дарогі. Лондан, 1997. 142.

Гэта другая (пасля біяграфічнага нарыса ў «Беларускім гістарычным зборніку», 1996, № 2(6)) спроба жыццяпісу вядомага беларускага грамадскага дзеяча на эміграцыі Юрыя Весялкоўскага і першы яго аўтабіяграфічны твор. Аўтар тут апісвае свой жыццёвы шлях ад дзяцінства і юнацтва, якія прыпалі на гады, калі ягоная Стаўпеччына была ў складзе II Рэчы Паспалітай, да падзей 80–х г., якія адбываюцца на Брытанскіх выспах, дзе Весялкоўскі жыве і цяпер. Гэткі вялізны прамежак часу дазваляе чытачу вачыма аўтара зірнуць на такія моманты айчыннай гісторыі, як уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР увосень 1939 г., пачатак нямецка–савецкай вайны ў 1941 г., нямецкая акупацыя, дзейнасць Менскай афіцэрскай школы Беларускай Краёвай Абароны (Весялкоўскі сам быў кадэтам), знаходжанне ў 30–й дывізіі СС Зіглінга, заканчэнне вайны ў складзе Арміі Андэрса, паваенная беларуская эміграцыя ў Вялікай Брытаніі. Расповед гэткага ж зместу напісаў іншы эмігрант — Кастусь Акула (Акула К. Змагарныя дарогі. 1994), які таксама прайшоў шлях жаўнера ад кадэта Менскай школы БКА да кіраўніка ветэранскага руху на эміграцыі. Таму можна параўнаць погляды абодвух аўтараў на некаторыя моманты і падзеі ды заўважыць адрозненні. Асабліва гэта тычыцца перыяду ад улучэння менскіх кадэтаў у склад 30–й дывізіі СС, якая была ў сваім афіцэрскім складзе расійскай па сутнасці. Разам з тым варта сказаць, што Акула больш падрабязна апавядае пра падзеі таго часу, нават пра тыя, сведкам якіх ён не быў. Так, гэта тычыцца пераходу брыгады «Беларусь» разам са злучэннем РОА на бок амерыканскіх войскаў. Што датычыць Весялкоўскага, то ён не прэтэндуе на грунтоўны твор пра лёс вайскоўцаў–беларусаў па–за межамі Беларусі ў 1944—45 г., затое праз прызму свайго ўспрымання і светапогляду намагаецца праўдзіва давесці да ведама чытача найперш пра сваё жыццё і дзейнасць, закранаючы ў аповедзе толькі асобаў, з якімі ён сутыкаўся, і падзеі, у якіх давялося ўдзельнічаць.

Кніга складаецца з невялічкіх раздзелаў па некалькі старонак, кожны з якіх прысвечаны асобнаму эпізоду. Напрыклад, у раздзеле «У Францыю на фронт» Весялкоўскі распавядае пра настроі вайскоўцаў 30–й дывізіі перад тым, як гэтую частку немцы вырашылі перакінуць у Францыю дзеля змагання з войскамі заходніх саюзнікаў. Вядома, шмат хто прагнуў на ўсходні фронт. Весялкоўскі добра прытрымліваецца геаграфіі мясцовасці, дзе ён знаходзіўся, нягледзячы на тое, што яна вельмі часта мянялася. Бадай што падзённа Весялкоўскі распавядае пра ўсе здарэнні, якія адбываліся з рэштай кадэтаў афіцэрскай школы БКА, якім удалося пад час знаходжання ў Францыі ўцячы з дывізіі Зіглінга і, прайшоўшы праз палон французскіх партызанаў і амерыканцаў, апынуцца на супрацьлеглым баку — у складзе Арміі Андэрса, жаўнерамі якой скончыць вайну ў Італіі.

Праца Весялкоўскага — рэдкая крыніца па гісторыі беларускіх вайскоўцаў пад Брытанскай камандай. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, як склаўся лёс тых 6еларусаў з ліку жаўнераў 2–га Польскага Корпуса, якіх ён асабіста ведаў і якія стаялі на чале беларускага руху ў шэрагах гэтага фармавання напрыканцы II сусветнай вайны. З кнігі можна даведацца, як ставіўся польскі генералітэт і простае афіцэрства да беларускай дзейнасці ў шэрагах Арміі Андэрса. Уважліва пазнаёміўшыся з творам, чытач можа заўважыць, што аўтар акцэнтуе рэлігійную прыкмету. У кнізе зазначаецца, што найбольшымі завадатарамі і абаронцамі беларускасці ў Польскім войску тады выступалі беларусы праваслаўнага веравызнання, тым часам наконт беларусаў–каталікоў звестак надта мала. Ва ўспамінах Весялкоўскага адсутнічаюць моманты з баявых дзеянняў нашых землякоў у складзе Брытанскага войска на Апенінскай паўвыспе. Гэта натуральна, бо кадэты Менскай афіцэрскай школы БКА патрапілі ў Корпус Андэрса толькі ў студзені 1945 г., калі асноўныя баталіі ўжо сканчаліся на італьянскім фронце. Але, тым не менш, гэта не зніжае каштоўнасці кнігі.

Твор Весялкоўскага будзе цікавы і тым, хто даследуе тэматыку гісторыі беларускай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі, асабліва першыя пасляваенныя гады яе існавання. Тут ёсць змястоўныя звесткі пра працу 1–га З’езду беларусаў Вялікай Брытаніі, утварэнне і дзейнасць Згуртавання Беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), спрэчкі паміж рознымі плынямі беларускага эмігранцкага руху ў Вялікай Брытаніі. У прыватнасці, аўтар як былы сябра менш вядомай за ЗБВБ Хрысціянскй Арганізацыі Беларускіх Работнікаў (ХАБР) распавядае пра ўмовы яе ўзнікнення і спынення дзейнасці. Весялкоўскі таксама прыводзіць шэраг дакументаў з дзейнасці гэтай арганізацыі (напрыклад, рэзалюцыю ХАБР).

З гістарычнага гледзішча кніга ўспамінаў Весялкоўскага з’яўляецца важнай крыніцай для даследавання грамадска–палітычнай дзейнасці беларусаў у Вялікай Брытаніі. Каштоўныя згадкі і былога кадэта Менскай афіцэрскай школы БКА, па гісторыі якой вельмі мала матэрыялаў. Кніга напісана даступнай мовай і лёгкая для ўспрымання.

Юры Грыбоўскі

Менск

Кірыл Маль. Антыбальшавіцкі рух у Беларусі ў 1919—1921 г

Снежня 26, 1999 |


Палiтычная сiтуацыя, у якой апынулася Беларусь пасля 1917 г., была даволi складанай. З аднаго боку канец iснавання Расiйскай iмперыi даваў беларускаму народу шанс утварыць самастойную нацыянальную дзяржаву, але з другога боку шанс гэты быў чыста тэарэтычным. На панаванне над Беларуссю прэтэндавалi дзве дастаткова магутныя сiлы, якiя лiчылi яе натуральнай сферай сваiх iнтарэсаў — Савецкая Расiя i Польшча. Як першая, так i другая, хоць i абвясцiлi сябе вызваляльнiкамi беларускiх земляў, на самай справе iмкнулiся акупаваць iх i ўсталяваць тут адпаведныя палiтычныя рэжымы.

Дзякуючы савецкай гiстарыяграфii добра вядома, як жыхары Беларусi сустрэлi польскiх акупантаў. Шматлiкiя працы былi прысвечаны партызанскаму i падпольнаму руху на занятых палякамi тэрыторыях. Аднак амаль нiчога невядома пра супрацiўленне бальшавiцкаму акупацыйнаму рэжыму, якi быў не менш, калi не больш жоpcткi, чым польскi. Калi савецкiя гiсторыкi i звярталi ўвагу на гэты антыбальшавiцкi рух, то заўсёды малявалi яго ў чорных фарбах, а прычыны бачылi ў «происках польской шляхты и мирового империализма» цi ў «влиянии эсеров и кулаков на несознательную часть крестьянства».

На самай справе далёка не ўсiх прадстаўнiкоў «сялянскай масы» можна было абвiнавацiць у несвядомасцi. Як сведчаць факты, беларускiя сяляне нярэдка дэманстравалi нечакана высокi ўзровень палiтычнай адукаванасцi. Пра гэта пiсаў у студзенi 1919 г. у сваiм дакладзе iнструктар аддзела кiравання камуны Г.Шаўкун, якi перад тым прысутнiчаў на сялянскiм сходзе ў вёсцы Баравое, што ля мястэчка Койданава, i спрабаваў агiтаваць жыхароў за камуну. «Далее некоторые крестьяне, — пicаў Шаўкун, — стали заявлять, что в России все дорого стало от того, что стали вводить коммуну, и что благодаря последней все становятся лентяями и не хотят работать»[1]. Як добры агiтатар, Шаўкун пачаў тлумачыць, што галоўныя прычыны голаду ў Pacii — гэта вайна, контррэвалюцыя, iмперыялiсты, якiя яе падтрымлiваюць, а таксама кулакi i спекулянты. Сяляне аднак зноў з iм не пагадзiлiся. «По окончании разъяснения, — працягвае iнструктар, — вновь посыпались возражения, в коих главным образом указывалось, что мол воевали 4 года и теперь еще приходится воевать, что с Россией другие державы не хотят считаться, потому что в ней нет ответственного лица, которое стояло бы во главе государства, например, президента. А потому надлежало бы созвать Учредительное Собрание». У вынiку iнструктару Шаўкуну так i не ўдалося пераканаць сялян у неабходнасцi камуны i наогул савецкай улады. «Незадолго до закрытия собрания я предложил крестьянам принять резолюцию о поддержании советской власти всеми силами и материальными средствами. Резолюция была выслушана с недоверием, поднялись споры, посыпались протесты, в результате коих резолюция принята не была из боязни, что если, мол, примут, то тогда погонят всех их на войну и заберут весь хлеб, скот, и проч. имущество. Я объяснил, что значит резолюция и т. д., но несмотря ни на что крестьяне упорно отстаивали свои позиции и резолюцию не приняли. Мало того, когда я спросил, желают ли они вообще советскую власть и дать ответ на это поднятием рук, никто не поднял руки». Магчыма, далёка не ўсе беларускiя сяляне былi настолькi палiтычна свядомымi, як жыхары вёскi Баравое, хоць такая з’ява не была i выключнай. Недавер гэтых сялян да савецкай улады нельга растлумачыць i кулацкiм уплывам, бо сярод iх практычна не было кулакоў. «Одновременно с этим должен отметить, — пiсаў Шаўкун, — что д. Боровое сравнительно небогата. Кулаков почти нет. Почти все крестьяне владеют незначительными участками земли, в размере от одной до пяти десятин»[2].

Недавер i варожасць беларускiх сялян да бальшавiкоў былi выклiканы iншымi прычынамi, галоўнымi з якiх сталi дзеяннi самiх бальшавiцкiх уладаў. Антысавецкi рух быў натуральнай рэакцыяй насельнiцтва на акупацыйны характар «дыктатуры пралетарыята» ў Беларусi.

Можна адзначыць тры асноўныя характэрныя рысы ўлады бальшавiкоў, якiя сталi прычынамi варожага настрою да яе значнай часткi беларусаў. Першай, найбольш адметнай з iх быў «чырвоны тэрор», развязаны бальшавiкамi на Беларусi ў часы савецка-польскага канфлiкту. Формы i метады гэтага тэрору таксама былi розныя, ад прымусовай працы да заключэння ў канцэнтрацыйных лагерах i нават расстрэлаў на месцы. Найбольшае абурэнне выклiкала бескантрольная дзейнасць ЧК, органа пазасудовай расправы, якая карала i бязвiнных, i вiнаватых. Гэта былi вымушаны прызнаць нават бальшавiкi, прычым тыя з iх, хто займаў высокiя пасады ва ўрадзе Лiтбела. У сваiм лiсце ад 21 жнiўня 1919 г. да старшынi УЧК Ф.Дзяржынскага члены ЦК Кампартыi Лiтвы i Беларусi Мiцкевiч-Капсукас i Цiхоўскi пiсалi: «На самом деле безсистемными расстрелами направо и налево при той обстановке, какую мы видели, было лишь усиленно враждебное отношение населения к советской власти и не только среди буржуазии, но и среди рабочих. До глубины души были возмущены поведением ЧК даже многие партийные тов. тов. Нам стоило больших усилий, чтобы успокоить Минский рабочий полк, который готов был разнести ЧК»[3].

Iншым, не менш значным фактарам, якi меў уплыў на стаўленне беларусаў да бальшавiкоў, была палiтыка прадразвёрсткi, пры дапамозе якой савецкая ўлада iмкнулася забяспечыць харчам свае войскi. Сяляне, чыя гаспадарка была моцна разбурана яшчэ першай сусветнай вайной, не разумелi i не маглi зразумець, чаму яны павiнны аддаць апошняе i памёрцi ад голаду. А што на справе так i было, сведчаць шматлiкiя дакументы, у тым лiку i апублiкаваныя яшчэ пры савецкай уладзе. Напрыклад, апiсваючы становiшча ў Серакаротнянскай воласцi ў сваiм дакладзе ў лютым 1920 г., прадстаўнiк Вiцебскага рэўкома казаў: «Экономическое положение волости самое критическое. О каких либо излишках хлеба не может быть и речи, но у многих граждан уже нет хлеба на дневное пропитание, в чем удостоверился высланный агент упродкома»[4].

У цеснай сувязi з прадразвёрсткай былi i такiя шырока распаўсюджаныя з’явы, як самачынныя рэквiзiцыi асобных вайсковых частак i звычайнае рабаўнiцтва, якое дазвалялi сябе чырвонаармейцы. Пра тое, што гэта выклiкала, мякка кажучы, абурэнне беларускiх сялян, пiсалi ў свой час яшчэ камандзiры Чырвонай армii. «Ярко ощущавшиеся в Минском районе симпатии населения к красным, — распавядаў камандзiр дывiзii Вiтаўт Путна, — в районах ближе к Бугу начинали тускнеть. Немало этому способствовало и то обстоятельство, что мы, оторванные от баз, не имея подвоза для армии по железным дорогам, использовали несметное количество крестьянских подвод. Крестьянин считал, что проповедуемое нами освобождение от ига помещиков — дело хорошее, но все это — пока вещь гадательная, а вот что он вынужден неделями мотаться с подводами, когда хлеба переспевают в поле, это плохо, это вещь более ощутительная и реальная»[5].

Справа была, аднак, значна больш сур’ёзная, чым проста незадаволенасць сялян неабходнасцю «мотаться с подводами». Сiмпатыi да савецкай улады, пра якiя пiсаў Путна, паспелi «потускнеть» значна раней, чым дывiзiя гэтага камандзiра з’явiлася ў Беларусi. Праходзячы праз беларускiя землi, чырвоныя часткi адбiралi у сялян апошнi харч, якi яны збераглi пасля вiзiтаў прадатрадаў i апрадкамаў, што, вядома ж, не спрыяла ўзаемапаразуменню памiж савецкiмi войскамi i жыхарамi Беларусi. Ужо ў 1919 — пачатку 1920 г. прадстаўнiкi савецкай улады канстатавалi, што «взаимоотношения между частями войск, населением и волревкомами в некоторых местах враждебные ввиду бестактных реквизиций, требований подвод для личных поездок, вымогательства непосильных угощений, грубых обращений красноармейцев»[6].

Трэцiм значным фактарам узаемадачыненняў беларускага насельнiцтва i бальшавiкоў быў сваеасаблiвы «налог крывёй», якi апошнiя прымусiлi плацiць жыхароў нашай краiны. Пасля заключэння ваенна—палiтычнага саюза РСФСР, УССР i Лiтбела ў сакавiку 1919 г., скiраванага на атрыманне матэрыяльных i чалавечых рэсурсаў ад фармальна незалежных савецкiх рэспублiк для перамогi ў грамадзянскай вайне, бальшавiкi неаднаразова праводзiлi мабiлiзацыю беларусаў на вайсковую службу. Гэтыя мабiлiзацыi праходзiлi ў розных раёнах Беларусi ў розныя часы. У войскi прызывалi i прадстаўнiкоў розных сацыяльных слаёў i розных узростаў са збяднелага сялянства i рабочых. Але нават такi класавы падыход не даваў бальшавiкам адпаведных вынiкаў, а некаторыя з прызываў былi наогул беспаспяховыя. Напрыклад, 25 красавiка 1919 г. быў выдадзены дэкрэт «О призыве среднего и беднейшего крестьянства к борьбе с контрреволюцией», згодна з якiм ад кожнай воласцi мабiлiзавалася ад 10 да 20 чалавек. Хутка арганiзатары мабiлiзацыi сутыкнулiся з непераадольнымi цяжкасцямi, пра што сведчыць, у прыватнасцi, справаздача Клiмавiцкага павятовага камiтэта РКП(б) за чэрвень 1919 г.: «Что касается мобилизации 20 человек от волости, то такая проходит туго. Наметить кандидатов сходом не представляется возможным, назначать исполкомом также затруднительно. Население на сходах высказывается за добровольную запись. Заметных результатов мобилизации 20, таким образом, не имеется»[7].

Магчыма, што сяляне ставiлiся б да мабiлiзацыi з большым энтузiязмам, калi б свежае папаўненне з Беларусi накiроўвалася супраць палякаў, на вызваленне сваёй айчыны. Замест гэтага бальшавiцкiя вайсковыя ўлады фармавалi часткi Заходняга фронту з мабiлiзаваных i ахвотнiкаў расiйскага, латышскага, лiтоўскага, эстонскага i нават кiтайскага паходжання, а беларусамi дакамплектоўвалi дзянiкiнскiя i калчакаўскiя франты. Так, паводле дадзеных Алега Латышонка, з 200 тысячаў мабiлiзаваных улетку 1919 г. жыхароў Беларусi толькi 40 тысячаў трапiлi на Заходнi фронт[8].

Натуральнай рэакцыяй беларускiх сялян i рабочых, якiх вымушалi пакiдаць свае дамы i iсцi памiраць кудысьцi за тысячы кiламетраў невядома за што, былi ўхiленне ад прызыва i дэзерцiрства. I першае, i другое былi шырока распаўсюджанымi з’явамi i, па сутнасцi, сталi адной з формаў барацьбы жыхароў Беларусi супраць бальшавiкоў. Ужо ў 1919 г. уцёкi з войскаў i з мабiлiзацыйных пунктаў набылi значным памеры. Барацьбой з дэзерцiрствам займалiся як вайсковыя, так i грамадзянскiя ўлады. Пры кожным рэўкаме (у залежнасцi ад яго статуса: валрэўкам, павятовы рэўкам цi губрэўкам) iснавалi спецыяльныя камiсii па барацьбе з дэзерцiрствам. Стваралiся адпаведныя ўзброеныя атрады, звычайна колькасцю па 300 штыкоў i па 50 шабляў, якiя займалiся «паляваннем» на ўцекачоў[9]. Метады барацьбы былi разнастайнымi: ад забароны прызыўнiкам з’язджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх сем’яў у канцлагеры[10]. Найбольш эфектыўнымi (згодна з рэзалюцыяй II Канферэнцыi рэўкамаў прыфрантавой паласы i прадстаўнiкоў дывiзiяў XVI армii Заходняга фронту, якая адбылася 26—27 красавiка 1920 г.) лiчылiся «…применение репрессивных мер путем полной и частичной конфискации как у самого дезертира, так и у его укрывателей и предания последних суду»[11].

Нягледзячы на ўсё гэтае, бальшавiкi так i не здолелi перамагчы ў барацьбе з дэзерцiрствам да самага канца вайны. У 1920 г., калi Заходнi фронт лiчыўся галоўным фронтам РСФСР i папаўненне з працоўных Беларусi накiроўвалася супраць палякаў, мабiлiзаваныя ўсё роўна iмкнулiся ўхiлiцца ад прызыву цi збегчы з вайсковай часткi. Шмат з iх уцякалi яшчэ з мабiлiзацыйных пунктаў. У сувязi з гэтым 1 верасня 1920 г. Камiсарыят па ваенных справах БССР выдаў спецыяльны загад: «Из имеющегося в Следственно -Судебной части материала видно, что некоторые Уездвоенкомы ставят в известность мобилизованных, часто не сознавая о недопустимости такого явления, места назначения того или иного наряда, последствием чего мобилизованные, не желая следовать в то или иное место назначения, дезертируют»[12].

У вынiку дэзерцiрства дасягнула неверагодных маштабаў. Яшчэ ў траўнi 1920 Л. Троцкi пiсаў: «Борьба с дезертирством в Западном округе является сейчас вопросом жизни и смерти для Запфронта»[13]. Аднак перамагчы ў гэтай барацьбе бальшавiкi не здолелi, таму пытанне «жизни и смерти» вырашылася не на карысць Заходняга фронту. Менавiта дэзерцiрства выканала значную ролю ў вынiках Варшаўскай бiтвы, бо ў вырашальны момант у бальшавiкоў папросту на хапiла сiлаў, што i вызначыла лёс вайны.

Пасля разгрому пад Варшавай плынь уцекачоў, натуральна, толькi павялiчылася. У лiстападзе 1920 г. ваенныя ўлады БССР наогул былi вымушаны пайсцi на адчайны крок, абвясцiўшы «неделю явки с повинной» i паабяцалi дараванне ўсiм, хто з’явiцца добраахвотна да 25 лiстапада[14], але асаблiвага поспеху гэтая мера дасягнуць не магла.

Дэзерцiрства, аднак, было не адзiнай формай супрацiўлення мясцовага насельнiцтва бальшавiкам. Iснавалi i iншыя, больш актыўныя, метады барацьбы з савецкай уладай. Да iх лiку належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджанне чыгуначных шляхоў. Так, 2 траўня 1920 г. Троцкi пiсаў: «На железных дорогах вспыхивают уже пожары. В отдельных пунктах (запасная армия) констатированы поджоги… Среди железнодорожников много до последней степени ожесточенного элемента»[15].

Каб выправiць становiшча на чыгунцы, бальшавiкi пайшлi на жорсткiя меры. У розныя часы i ў розных месцах яны рабiлi мясцовае насельнiцтва адказным за становiшча чыгуначных шляхоў, а таксама тэлеграфных лiнiяў. Згодна з загадам армiям Заходняга фронту ўсе мясцовыя жыхары, што жылi не больш чым за 15 вёрст ад чыгункi, неслi адказнасць за яе стан[16]. Гэтыя формы адказнасцi за пашкоджанне камунiкацыяў бальшавiкi захавалi i пасля вайны, у час барацьбы з бандытызмам. Прычым пакараннi былi даволi жорсткiя. Напрыклад, у загадзе №2 Бабруйскай палiтычнай камiсii па барацьбе з бандытызмам гаварылася: «…за порчу или недосмотр лица, на участке коих это произойдет, будут привлекаться к строжайшей ответственности (вплоть до расстрела)»[17].

Але нi пагрозы, нi нават чырвоны тэрор не маглi спынiць супрацiўленне беларусаў бальшавiцкай акупацыi. Яно набывала ўсё больш актыўныя формы, i хутка дасягнула сваёй найвышэйшай ступенi — узброенай барацьбы. У часы савецка-польскай вайны для гэтай барацьбы iснавала некалькi магчымасцяў. Першай з iх было паступленне ў польскiя часткi на добраахвотнай аснове, бо ў адрозненне ад бальшавiкоў палякi не праводзiлi мабiлiзацыi на занятых iмi беларускiх землях. Гэта магчымасць не выклiкала, аднак, сярод беларусаў асаблiвага энтузiязму, бо ў значнай ступенi палякi таксама разглядалiся iмi як акупанты. Значна больш прывабным было стаць пад сцягi беларускiх добраахвотнiцкiх узброеных фармаванняў. Гэтыя вайсковыя часткi пачалi стварацца яшчэ у 1918 г. пад час нямецкай акупацыi. Да iх належаў i Беларускi пяхотны полк, сфармаваны у Гораднi. Ён налiчваў 800 чалавек i складаўся з чатырох ротаў. Аднак як баявая сiла полк не ўдзельнiчаў у вайне з бальшавiкамi. Палякi хутка расфармавалi яго, дэмабiлiзавалi праваслаўных i яўрэяў, а каталiкоў накiравалi ў польскiя часткi[18].

Але спробы стварыць нацыянальнае беларускае войска на гэтым не скончылiся. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якiя вярнулiся ў Менск разам з палякамi, пачалi працэс фармавання беларускай армii. Юзаф Пiлсудскi падтрымаў гэтую iнiцыятыву i 22 кастрычнiка 1919 г. падпiсаў дэкрэт аб фармаваннi беларускiх узброеных сiлаў у складзе двух батальёнаў. Пазней, 20 лiстапада гэтыя сiлы былi паменшаныя да аднаго батальёна. У той жа час у школе падхаружых рэзерву ў Варшаве быў створаны беларускi ўзвод, а ў Слонiме фармавалася беларуская падафiцэрская школа.

Аднак, нягледзячы на падтрымку Пiлсудскага, дзейнасць Беларускай вайсковай камiсii, якая займалася справай беларускiх узброенных сiлаў, не прынесла практычных вынiкаў з-за сабатажу мясцовых польскiх уладаў. Адзiнай больш-менш рэальнай часткай, створанай БКВ у гэты час, была 1-я рота беларускiх стралкоў, складзеная з 150 жаўнераў[19]. Пазней, у 1920 г., яна была пераўтворана ў батальён i нават карысталася польскiмi статутамi, перакладзенымi на беларускую мову, аднак у баях не ўдзельнiчала i ў хуткiм часе пасля вайны была расфармаваная.

Але тое, што спробы ўтварыць беларускае войска былi няўдалыя, не значыць, што беларусы наогул не ўдзельнiчалi ў савецка-польскай вайне. Яны ваявалi ў складзе рэгулярных частак. Напрыклад, вядома, што у 1919 г. добраахвотнiкi -беларусы ўвайшлi ў склад Беларуска -Лiтоўскай дывiзii, фармаванне якой пачалося адначасова з фармаваннем беларускiх нацыянальных частак. Тыя, хто вербаваўся ў гэтую дывiзiю, вырашылi, што гэта i ёсць беларускае войска[20]. Нараджэнцы Беларусi складалi таксама значную частку аддзела знакамiтага Булака-Балаховiча. Гэты аддзел па баявых якасцях быў не горшы за рэгулярныя польскiя часткi i выканаў у савецка-польскай вайне адметную ролю. У канцы кампанii 1920 г. балахоўцы прарвалi лiнiю фронту, разрэзалi на дзве паловы 4-ю Чырвоную армiю i захапiлi Пiнск. У вынiку бальшавiкi мусiлi адвесцi на ўсход усю лiнiю Заходняга фронту. У далейшым, ужо пасля заканчэння вайны, Булак-Балаховiч са сваёй групай, што атрымала назву Беларускай Народнай Армii, дзейнiчаў самастойна i паспрабаваў вызвалiць краiну ад бальшавiкоў. Гэты яго паход добра вядомы, i наўрад цi варта спыняцца на iм падрабязна. Нягледзячы на паразу ў лiстападзе 1920 г., генерал Булак-Балаховiч не спынiў сваёй дзейнасцi i часткi яго армii актыўна ўдзельнiчалi ў партызанскай барацьбе на тэрыторыi БССР у 1921 г.

Але аснову ўзброенай барацьбы насельнiцтва Беларусi супраць бальшавiзму складаў не ўдзел яго прадстаўнiкоў у рэгулярных фармаваннях польскага войска, а партызанскi рух i сялянскiя паўстаннi, якiя ахапiлi тылы Чырвонай армii з самага пачатку канфлiкту. Добра вядомыя такiя буйныя выступленнi, як Старакапытаўскi бунт i Вялiжскае паўстанне. Але яны не былi адзiнымi ўсплёскамi незадаволенасцi, выклiканымi палiтыкай бальшавiкоў. Своеасаблiвым водгукам Старакапытаўскага бунту было паўстанне ў Рэчыцы 25-26 сакавiка 1919 г. Там паўстала каравульная рота, якая хутка захапiла ўладу ў горадзе. Камунiстаў бiлi i садзiлi ў турму, iх кватэры былi разгромленыя. Паўстанцы разнеслi таксама рэўкам, надзвычкам, аддзел юстыцыi[21].

У тым самым сакавiку 1919 г. адбылiся паўстаннi ў Слуцку i ў Барысаве, дзе грамiлi савецкiя ўстановы. Паўстаннi адбывалiся i пазней, як у 1919, так i ў 1920 г. Фактычна не было месяца, каб у якой-небудзь вёсцы, воласцi цi нават горадзе не было ўзброенага выступлення. Напрыклад, у сакавiку 1920 г. у Быхаўскiм павеце адбылася серыя паўстанняў. Сяляне вёсак Куляжы, Урэчча, Запалянная, Прыволь, Лебядзеўка, Рабiнаўка паграмiлi савецкiя ўстановы, знiшчылi дакументы, зрабiлi вобшукi ў кватэрах савецкiх супрацоўнiкаў. 10 сакавiка паўстанцы напалi на Прапойск, раззброiлi там аддзел па барацьбе з дэзерцiрствам, захапiлi тэлеграф[22].

Бальшавiкi абвясцiлi тыя паўстаннi кулацкiмi, а потым гэты тэрмiн аўтаматычна ўвайшоў у працы савецкiх гiсторыкаў. Мiж тым сацыяльны склад паўстанцаў быў даволi разнастай ным, i, як сведчаць крынiцы, супраць бальшавiкоў выступалi як заможныя, так i збяднелыя сяляне. Так, напрыклад, рэагуючы на даклад аб паўстаннi ў Бяларучскай воласцi, народны камiсар унутраных спраў Лiтбел пiсаў: «…делая доклад о „кулацком” восстании в Белоручской волости, Член Исполкома указывает на таких кулаков как сапожник и т. д., что заставляет нас думать о том, что Минскому Уисполкому совершенно непонятны определения слова „кулак” и им подводятся под эту рубрику не только рядовые крестьяне, но и рабочие. Неумелое, нетактичное поведение самого Исполкома зачастую и бывает виновником восстания, которое потом называют кулацким, но которые имеют под собой совершенно иную почву»[23].

Паўстаннi так званых кулакоў выклiкалiся, зразумела, не столькi «нетактичным поведением» кiраўнiкоў рознага ўзроўню, колькi ўвогуле палiтыкай «ваеннага камунiзму» i цяжкасцямi бальшавiцкага рэжыму. Даведзеныя да адчаю прадразвёрсткай i рабаўнiцтвамi сяляне, у якiх адбiралi апошнi харч, падымалiся з вiламi i сякерамi супраць кулямётаў ЧАПаў i прададдзелаў i гiнулi ў гэтай безнадзейнай барацьбе.

Менавiта такiя паўстанцы складалi асноўную базу для стварэння партызанскiх аддзелаў, якiх багата было ў лясах Беларусi ў часы савецка-польскай вайны. Бальшавiкi звычайна называлi iх бандамi, хоць iх дзейнасць мела не крымiнальны, а ваенна-палiтычны характар. Сам камандарм Тухачэўскi, вялiкi спецыялiст па карных аперацыях i барацьбе з бандытызмам, вызначаў тэрмiн «банда» наступным чынам: «Самоорганизующаяся местная крестьянская власть опирается на местные вооруженные крестьянские формирования, обычно называемые у нас бандами»[24].

Менавiта з такiх мясцовых сялянскiх узброеных фармаванняў i складалася большасць «бандаў» на Беларусi ў 1919—1921 г. Дзейнасць гэтых партызанскiх аддзелаў была разнастайнай i яе характар залежаў ад колькасцi байцоў, ад узбраення i ад камандзiраў. Галоўным чынам яны нападалi на прададдзелы, асобныя вайсковыя часткi i аддзелы чэкiстаў. Напрыклад, 24 жнiўня 1919 г. у раёне станцыi Заольша ў Вiцебскай губернi партызаны атакавалi аддзел губернскай ЧК, камандзiр якога загiнуў. На дапамогу чэкiстам быў накiраваны яшчэ адзiн аддзел з 70 чалавек, але партызаны разагналi i гэты аддзел i захапiлi кулямёт[25] . Яшчэ больш рашуча дзейнiчалi партызаны ў Быхаўскiм павеце ў сакавiку 1920 г. Яны атакавалi i захапiлi абоз 8-й стралковай дывiзii, а разам з iм i канцылярыю начальнiка дывiзiённай артылерыi[26]. Часта партызанскiя аддзелы паспяхова дзейнiчалi разам з польскiмi часткамi. Так, пад Барысавам аддзел капiтана Семяннiка, якi складаўся з мясцовых жыхароў, аб’яднаўся з 3-м уланскiм палком i прайшоў рэйдам па тылах чырвоных, што вымусiла бальшавiкоў улетку 1919 г. пакiнуць Барысаў[27].

У вынiку ў тыле чырвоных склалася даволi напружанае становiшча. Яшчэ 19 сакавiка 1919 г. на пасяджэннi Мiнскага губрэўкома канстатавалася: «Внешний фронт для нас не страшен. Необходимо более обращать внимание на внутренний фронт и все меры принимать на борьбу с контрреволюцией, на борьбу с открытием заговора внутри»[28]. Бальшавiкi адказалi на партызанскi рух новай хваляй чырвонага тэрору. Згодна з пастановай савецкай улады рознага ўзроўню асобы, якiя былi замешаныя ў «бандытызме» i падпалах, расстрэльвалiся на месцы, а асобы, якiя не мелi дакументаў, цi дакументы якiх здавалiся падазронымi, затрымлiвалiся i перадавалiся ў мiлiцыю цi ЧК[29].

Але спынiць супрацiўленне тэрорам на той час было немагчыма. Больш за тое, у 1920 г., калi чырвоныя пачалi наступ на Заходнiм фронце, бальшавiкi сутыкнулiся з новымi праблемамi. Афiцыйна было абвешчана, што доблесная рабоча-сялянская Чырвоная армiя вызваляе працоўных Беларусi з-пад ярма буржуазнай Польшчы. Аднак, як нi дзiўна, значная колькасць жыхароў Беларусi не спяшалася сустракаць сваiх «вызваляльнiкаў» з кветкамi. У лепшым выпадку яны ставiлiся да савецкай улады абыякава. Як, у прыватнасцi, казалася ў загадзе, якi 14 лiстапада 1920 г. выдаў Ваенны Камiсар БССР Адамовiч, «… даже рабочие и беднейшее крестьянство в некоторых местностях остались пассивными к советской власти. Запись добровольцев происходила крайне вяло»[30].

Справа, вядома, не абмяжоўвалася «пассивностью к советской власти». Чым далей на Захад рухалiся бальшавiцкiя часткi, тым больш варожым быў настрой насельнiцтва, тым часцей сутыкалiся яны з прыхаваным, а часам i адкрытым супрацiўленнем. У тыле Заходняга фронту нярэдкiмi былi дыверсii, падпалы вайсковых аб’ектаў i напады на чырвоныя часткi. У гэтай сувязi па гарнiзоне Мiнска 22 лiпеня 1920 г. быў нават выдадзены спецыяльны загад, у якiм канстатавала ся: «…Помимо этого, как видно, польская шляхта, бежавшая из Минска после разгрома их белогвардейских банд, оставила в пределах Минской губернии и города шпионов и поджигателей для уничтожения особо важных складов и государственных учреждений, доказательством чего служит поджог лесопильного завода по Борисовскому тракту 18-го июля и ряд других пожаров за время нахождения советской власти в г. Минске»[31]. Дыверсii i падпалы былi, натуральна, не толькi i не столькi заслугай шпiёнаў i дыверсантаў, якiх быццам бы пакiнула на савецкай тэрыторыi польская шляхта. Беларускае насельнiцтва, i асаблiва сяляне, якiя раней моцна пакутвалi ад польскай акупацыi, а цяпер зноў былi вымушаны несцi цяжар ваенных пабораў, рэквiзiцыяў i рабаўнiцтва, мелi дастаткова падставаў, каб выступiць супраць сваiх «вызваляльнiкаў». Сутыкнуўшыся з бальшавiцкiмi парадкамi, яны хутка зразумелi, што савецкi рэжым не лепшы, калi не горшы за польскi, i ставiлiся да яго адпаведным чынам. Нават насельнiцтва тых месцаў, якiя раней не былi закранутыя вайной, хутка зразумела сутнасць вызвалення, якое неслi на сваiх штыках бальшавiцкiя войскi. Так адбылося, напрыклад, у Беластоку. Спачатку жыхары гэтага горада i яго акругi ставiлiся да бальшавiкоў хутчэй лаяльна, чым варожа, асаблiва збяднелая частка насельнiцтва, якой лозунгi пра пазбаўленне ад паноў i капiталiстаў здалiся прывабнымi. Аднак хутка стала вiдавочна, што новыя гаспадары не лепшыя за старых. Савецкая ўлада адразу распаўсюдзiла на занятыя землi свае парадкi, якiя не маглi спадабацца нават «класава наблiжаным» сацыяльным элементам. Так, згодна з §4 Загаду №101 ад 9 жнiўня 1920 г. па Беластоку i яго акрузе «Местному населению разрешается иметь запас продовольствия в количестве не более месячной потребности по следующей норме: муки на едока — 25 фунтов, мяса — 7½ фунта, картофель — 3 пуда, сахару — 2 фунта, соли — 3 фунта, рыбы или консервов — 7½ фунта, жиров — 3 фунта, крупы — 7½ фунта. Излишек запасов против указанной нормы должен быть немедленно зарегистрирован в Райпродкоме. Обнаруженные скрытые, незарегистрирован ные запасы продовольствия будут конфисковываться, а укрыватели предаваться суду Реввоентрибунала»[32].

Не маглi спадабацца жыхарам Беластока i метады, якiмi здабывалi харчаванне чырвоныя часткi, цi часцей, спецыяльныя аддзелы для правядзення прадразвёрсткi ў прыфранта вой паласе — так званыя апрадкамы. А мiж тым, гэтыя метады былi даволi характэрныя як для грамадзянскай, так i для савецка-польскай вайны. Жыхары ўсходнiх раёнаў Беларусi пазнаёмiлiся з iмi значна раней. На пасяджэннi прадстаўнiкоў Пазаха*, аддзела рэўкамаў фронта, Паармаў** i Рэўармаў*** 3 i 15, дзе абмяркоўвалiся прычыны паразы чырвоных у вайне з «белапалякамi», казалася: «… но опродкомы не считались ни с чем, резали двухмесячных телят, оставляли одну корову на три семьи. Имения признавались панскими, даже когда они были фактически разбиты между крестьянами. Особый отдел боролся со спекуляцией „по-московскому”»[33].

У вынiку лаяльны настрой жыхароў Беластока змянiўся на рэзка варожы. Яны чакалi толькi нагоды, каб выступiць супраць бальшавiкоў са зброяй у руках, i хутка яе дачакалiся. Чырвоныя войскi Заходняга фронту, ушчэнт разбiтыя пад Варшавай, адыходзiлi праз тыя раёны, якiя моцна пакутвалi ад iх раней, у тым лiку i праз Беласток, насельнiцтва якога, зразумела, не магло не скарыстаць гэтай магчымасцi. 28 жнiўня член РВС 16-й армii Т. Пятакоў адаслаў у Маскву тэлеграму, у якой ён апiсаў, як у Беластоку сустрэлi адыходзячыя чырвоныя войскi. «В Белостоке, по докладу начдива 27, пробившегося с бригадой через занятый уже город, — пiсаў Пятакоў, — ему пришлось вести бой больше с населением Белостока, чем с польскими войсками, причем во враждебных действиях деятельное участие принимало также еврейское население»[34].

Варшаўская бiтва практычна вызначыла далейшы ход савецка-польскай вайны. Бальшавiкi мусiлi адысцi на ўсход i зноў аддаць палякам занятыя iмi раёны. Аднак да восенi 1920 г. абодва бакi былi ўжо моцна стомленыя i пайшлi на перамiр’е. Баявыя дзеяннi на Заходнiм фронце былi скончаныя, але антыбальшавiцкая барацьба на Беларусi працягвалася, i пасля 12 кастрычнiка 1920 г. здавалася, што ў канцы 1920 — пачатку 1921 г. яна яшчэ больш узмацнiлася.

Гэты час, вядомы як час перамогi бальшавiкоў на асноўных франтах грамадзянская вайны, час, калi пачаўся пераход да Новай эканамiчнай палiтыкi, быў на Беларусi вельмi неспакойны для савецкай улады. Становiшча беларускай вёскi, спустошанай прадразвёрсткай i вайной, было сапраўды жахлiвым. Паводле зводкi Старшынi НК БССР за 1-3 траўня 1921 г.: «… в продовольственном отношении в настоящее время положение крестьянства самое критическое. Во многих местностях они голодают и питаются хлебом, содержащим в себе примеси трав и корней до 70%»[35].

У гэтай сiтуацыi працяг збору прадразвёрсткi выклiкаў абурэнне сялян, якое даходзiла да адкрытых паўстанняў. «В отношении госразвёрстки, — дакладаў старшыня ЧК, — как сообщалось в предыдущих сводках, положение крайне неудовлетворительное. Были случаи выступления граждан, вооруженных кольями и вилами с криком: «Нас все грабят, а нам не дают ни соли, ни железа»[36].

Сяляне не спынялiся, аднак, на эканамiчных патрабаваннях, а як гэта часта здараецца, iшлi далей. Згодна з рапартам Рэўкамаў БССР з месцаў, жыхары некаторых валасцей не хацелi прызнаваць iншай улады, акрамя ўрада «Незалежнай Беларусi», ставiлiся надзвычай варожа да мясцовых рэўкамаў i сцвярджалi, што ўлады трэба выбiраць, а не прызначаць у Маскве[37].

Неспакойна было на той час было i ў гарадах. Пралетарыят, якi камунiсты лiчылi сваёй натуральнай сацыяльнай базай, пачаў глуха наракаць. «В связи с тарифной политикой положение рабочих в Белоруссии становится катастрофичес ким, — дакладаў старшыня ЧК. Заработная плата рабочих от двести пятьдесят до триста шестьдесят тысяч рублей. Отсутствие денежных знаков делает невозможным выплачивать рабочим заработанной суммы, что вызывает недовольство с их стороны, и на этой почве имеют место частичные забастовки»[38].

Нават сярод чырвонаармейцаў адчувалася незадаволе насць. «Настроение красноармейцев за период сводки не улучшилось, — пiсалася ў чарговай ваензводцы Барысаўскага Палiтбюро ад 10 лiпеня 1921 г. — Питание в войсковых частях самое скверное, результатом чего недовольство среди красноармейцев разрастается, открытого роптания еще не замечено. Политработа в частях ведется усиленно, но желательных результатов не приносит, как то красноармейцы пассивно относятся ко всем усилиям политработников поднять настроение среди красноармейских масс. Отовсюду во время проведения лекций, бесед и т. п. слышатся возгласы „не кормят”»[39].

Чырвонаармейцы, аднак, хутка знайшлi вырашэнне сваiх харчовых праблемаў — самачынныя рэквiзiцыi i рабаўнiцтва, чым яны не грэбавалi i ў часы грамадзянскай вайны. У дакладзе спецыяльнай камiсii Рэўваенсавета Мiнраёна ад 23 лiпеня 1921 г. канстатавалася, што асобныя чырвоныя часткi «…позволяли себе устраивать над населением всевозможные эксперименты, вроде врывания в амбары и расхищения продуктов, и даже в некоторых случаях избиения населения. Особенно отличалась в этом отношении 32-я кавалерийская бригада»[40].

Гэтыя «эксперименты» толькi ўскладнялi цяжкае становiшча, i, зразумела, не дадавалi паразумення памiж сялянствам i Чырвонай армiяй. «Взаимоотношения крестьян с красноармейцами обостряется на этой же почве общей голодовки, — канстатавалася ў ваензводцы Барысаўскага Палiтбюро, — так как воровство съестных продуктов красноармейцами у крестьян усиливается»[41].

Такiя ўмовы былi вельмi спрыяльнымi для развiцця партызанскага руху, i дзякуючы цяжкаму становiшчу, у якiм апынулася Савецкая Беларусь у канцы 1920 — першай палове 1921 г., ён дасягнуў неверагодных памераў. Калi раней у 1919-1920 г. гаворка iшла пра банды, якiя налiчвалi ад некалькi дзесяткаў да некалькi сотняў чалавек, то ў 1921 г. на Беларусi дзейнiчалi аддзелы, у якiх было па дзве, цi нават па тры тысячы байцоў. Так, у канцы 1920 г. у Барысаўскiм павеце дзейнiчала «зялёная армiя», якая налiчвала некалькi тысячаў чалавек. На пэўны час яе часткi нават захапiлi мястэчка Плешчанiцы. Барысаўскi гарнiзон марнеў ад дэзерцiрства, а кавалерыйскi аддзел Барысаўскага ваеннага камiсарыята дэзерцiраваў у поўным складзе. За iм накiравалася каля 50% барысаўскiх мiлiцыянтаў[42].

Барысаўскi павет не быў у гэтым сэнсе выключэннем. У Iгуменскiм дзейнiчаў партызанскi аддзел, якi налiчваў 3 тысячы чалавек, меў дзве 6-дзюймовых гарматы i 160 снарадаў[43].

Iснавалi i iншыя, меншыя па колькасцi «банды». У Барысаўскiм павеце дзейнiчаў аддзел капiтана Караткевiча, да 800 чалавек, у Мiнскiм — Коласа — 100 чалавек, у Iгуменскiм павеце Арлова — да 500 чалавек[44].

Партызанскiя аддзелы вызначалiся не толькi па колькасцi. Сярод iх былi ўзброеныя фармаваннi мясцовага паходжання i створаныя на тэрыторыi Заходняй Беларусi пры дапамозе польскiх уладаў, а потым пераведзеныя праз мяжу. Апошнiя фармавалiся знакамiтым «Народным Союзом Защиты Родины и Свободы», якi ўзначальваў Б. Савiнкаў, i вербавалiся ў розных гарадах i мястэчках на занятай палякамi тэрыторыi. Падпольныя пункты вярбоўкi былi таксама i на савецкай тэрыторыi (Койданава i Менск)[45]. Асобнай групай выступалi часткi Балахоўскай армii, якiя таксама ўдзельнiчалi ў партызанскiм руху ў 1921 г. Сфармаваныя ў баявыя часткi i атрымаўшыя зброю, гэтыя аддзелы пераходзiлi мяжу i папаўнялiся добраахвотнiкамi з мясцовага насельнiцтва. Мясцовыя жыхары забяспечвалi партызан таксама харчам i боезапасам (звычайна гэта не рэквiзавалася, а набывалася ў сялян, бо як сведчыць перыядычная разведзводка аб бандытызме ЧК Беларусi за перыяд з 5 да 20 жнiўня 1921 г., «следует отметить, что банды имеют строгое запрещение обижать местное население»)[46].

Сфармаваныя такiм чынам часткi, а таксама аддзелы, складзеныя выключна з мясцовых жыхароў, вызначалiся высокай баяздольнасцю. Як даносiлi бальшавiцкiя агенты, камандзiры аддзелаў, сярод якiх было шмат афiцэраў былой расiйскай армii, звярталi вялiкую ўвагу на баявую падрыхтоў ку сваiх байцоў. У вольны час яны займалi з iмi стральбой i страявымi заняткамi[47]. У вынiку антыбальшавiцкiя партызанскiя аддзелы па сваёй баяздольнасцi былi не горшыя за рэгулярныя часткi Чырвонай армii, што паказалi iх баявыя аперацыi.

Першая палова 1921 г. вызначалася надзвычайнай актыўнасцю партызанаў, якая нават перавышала актыўнасць «бандаў», што дзейнiчалi на Беларусi ў 1919-1920 г. Старшыня ЧК БССР, устрывожаны ростам гэтай актыўнасцi, у кожнай зводцы даносiў пра ўзмацненне «бандытызму». «Несмотря на принимаемые решительные меры по борьбе с бандитизмом, который в Белоруссии сильно развит, таковой с каждым днем все усиливается», — пiсаў ён у сакавiку 1921 г.[48]. «Бандитизм в Белоруссии принял колоссальные размеры», — даносiў ён 26 красавiка[49]. З iм былi згодныя начальнiкi нiжэйшага ўзроўню. «В общем, — дакладаў у сваёй сводцы за красавiк-травень 1921 г. загадчык Бабруйскага Палiтбюро, — бандитизм развит по всему уезду, нет тех волостей, где бы его не было»[50].

У бальшавiкоў былi прычыны, каб спалохацца. Змянiлася не толькi колькасць i арганiзацыя «бандаў», але i iхная тактыка. Калi раней партызаны рабiлi напады на невялiкiя тылавыя часткi i мястэчкi, дзе былi органы савецкай улады, цi абмяжоўвалiся дыверсiямi на чыгунцы i падпаламi складоў i ваенных аб’ектаў, то цяпер яны рашуча атакавалi буйныя чырвоныя аддзелы, нават у тых выпадках, калi апошнiя мелi над партызанамi значную колькасную перавагу. На адным з пасяджэнняў камiсii БССР па барацьбе з бандытызмам канстатавалася: «Был случай, когда отряд, превосходящий численностью шайку бандитов, при встрече с последней после перестрелки разбегался, оставив врагу пулемет»[51].

Гэты выпадак, якi члены Камiсii лiчылi абуральным, на самай справе не быў выключэннем. Не раз i не два значныя чырвоныя часткi рабiлiся ахвярамi партызанаў. Не пашанцавала, напрыклад, 21 лёгкаартылерыйскаму дывiзiёну, якi стаяў у мястэчку Пагарэлае, што ў Iгуменскiм павеце. У ноч з 17 на 18 траўня 1921 г. партызаны зрабiлi на яго напад, раззброiлi i распранулi чырвонаармейцаў[52].

Партызанскiя аддзелы атакавалi таксама буйныя мястэчкi i гарады, скiдалi ў iх бальшавiцкую ўладу i ставiлi сваю. Так адбылося, напрыклад, у Ляскавiцкай воласцi Бабруйскага павета[53]. У Магiлёўскай губернi яны аблажылi з усiх бакоў мястэчка Глуск, так што без iх дазволу нельга было нi з’ехаць з горада, нi заехаць у яго. 8-ы аддзел ЧАПа, якi паслалi супраць iх, быў разбiты, яго камандзiр паранены, а кулямёт трапiў да партызанаў[54].

У значнай ступенi развiццю «бандытызму» спрыяла карумпаванасць прадстаўнiкоў савецкай улады. У партызанаў былi свае людзi ў варожым стане, нават сярод тых, хто займаў даволi значныя пасады. Так, у Iгуменскiм павеце з партызанамi супрацоўнiчалi ваенны камiсар Жылiнскi i ваенны кiраўнiк Канапацкi, якiя нават лiчылiся членамi Саюза Абароны Радзiмы i Свабоды. Сярод дакументаў, якiя яны перадавалi ў штаб аддзела палкоўнiка Паўловiча, былi «…планы работ Комбанда, Политбюро и дислокация войск Белоруссии, пропуска хождения по городу Игумену включительно по 10/VI и еще другие документы»[55].

Але галоўная прычына поспеху партызанаў на Беларусi была не ў гэтым, а таксама не ў тым, што лясы i пушчы перашкаджалi баявым аперацыям бальшавiкоў, як скардзiлiся камандзiры частак асаблiвага прызначэння. Партызанскi рух на Беларусi ў 1921 г. нiколi б не дасягнуў такiх памераў, калi б ён не абапiраўся на падтрымку мясцовага сялянскага насельнiцтва. Гэтая падтрымка не была чыста маральнай цi пасiўнай. Сяляне трымалi з партызанамi сувязь, паведамлялi пра дзейнасць чырвоных частак, хавалi ў сябе байцоў партызанскiх аддзелаў, забяспечвалi iх зброяй i харчам, а таксама самi бралi ўдзел у дыверсiях i баявых аперацыях[56].

Прычынаў, па якiх сяляне падтрымлiвалi партызанаў, было некалькi. Галоўная з iх заключалася ў тым, што даведзеныя да адчайнага становiшча прадразвёрсткай i рабаўнiцтвам мясцовыя жыхары настолькi адмоўна ставiлiся да бальшавiкоў, што ахвотна дапамагалi ўсiм, хто з iмi змагаўся, i асаблiва сваiм жа братам-сялянам з заходнiх цi ўсходнiх раёнаў, якiя складалi аснову ўсiх партызанскiх аддзелаў. «Отношение крестьян к Соввласти в некоторых местностях удовлетворительное, — пiсаў старшыня НК БССР у зводцы за 1-5 траўня 1921 г., — в некоторых пассивное, к компартии враждебное, вызванное недостатком продуктов первой необходимости, отсутствием соли, мануфактуры и других незаменимых в хозяйстве вещей и госразвесткой, которую с таким трудом и неохотой они выполняют. На этой почве каждая контрреволю ция находит себе место. Особенно влияет на настроение крестьян — это бандитизм, принявший колоссальные размеры. Ими, т. е. бандитами, разбрасываются белогвардейские разного рода прокламации, разжигается население на почве антисемитизма, в особенности зажиточное крестьянство и шляхта, чем отличаются даже целые волости, относящиеся очень сочувственно; да и как не относиться, ведь большая часть бандитов — местное население. Они очень близки к крестьянским массам, а белорусские крестьяне издавна отличались недоверием»[57].

Не менш значным было i тое, што сяляне добра бачылi рознiцу памiж чырвонымi часткамi i аддзеламi партызанаў. Калi першыя дазвалялi сабе рабаўнiцтва i гвалт, то другiя, як ужо згадвалася, атрымалi катэгарычную забарону «чапаць» сялянскую гаспадарку. Вiдавочна, што гэтая забарона практычна не парушалася, ды i дзiўна было б, калi б сяляне, з якiх у асноўным складалiся «банды», пачалi б рабаваць сваiх. У вынiку, як пiсаў той самы старшыня ЧК Ротэнберг, «отношение крестьян к бандитам очень хорошее, к красноармейцам — враждебное»[58].

Бальшавiкi хутка зразумелi, у якой ступенi поспехi партызанаў залежаць ад падтрымкi мясцовага насельнiцтва. Усе свае сiлы яны скiравалi на тое, каб пазбавiць «бандытаў» сацыяльнай базы. Але замест таго, каб палепшыць матэрыяльнае становiшча сялянства i змянiць гэтым яго стаўленне да савецкай улады, бальшавiкi зноў звярнулiся да «чырвонага» тэрору. Адным з першых крокаў у гэтым кiрунку было ўтварэнне губернскiх камiсiяў па барацьбе з бандытызмам («губкомбанд»), якiя мелi надзвычай шырокiя паўнамоцтвы. «Приказания и распоряжения губкомбанд, — гаварылася ў спецыяльнай iнструкцыi, — не могут быть приостановлены в действии на местах распоряжением местных органов власти, каковые могут лишь в случае несогласия с таковыми обжаловать их в следующую по инстанции комиссию»[59]. Камiсii па барацьбе з бандытызмам падпарадкоўвалiся толькi УЧК.

Iнструкцыя вызначала таксама i асноўныя метады працы камiсiяў. Яна рэкамендавала «… широкое применение выселения за пределы фронта семей бандитов и прочего населения, скомпрометированного содействием бандитов»[60].

Аднак камбанды не абмяжоўвалiся гэтымi рэкамендацыямi i iшлi далей. Так, Бабруйская палiтычная камiсiя па барацьбе з бандытызмам у першым жа сваiм загадзе выказалася за неабходнасць «оповестить все население уезда, что ко всем пособникам и укрывателям (таковыми являются не только те, кто укрывается и кормит бандитов, но и те, кто их видит, знает их месторасположение и не доносит ближним волисполкомам и командирам частей) будет применяться самая суровая мера наказания вплоть до конфискации имущества, выселения из пределов Белоруссии и расстрела»[61].

Такiм чынам, згодна з загадам Бабруйскага камбанда, растраляць маглi за неданясенне. Даносы наогул былi зробленыя абавязкам усiх лаяльных грамадзян, нават калi даносiць трэба было на свайго суседа цi сябра. «Каждому гражданину, знающему, у кого есть оружие или где оно спрятано, — гаварылася ў загадзе №2 Бабруйскай камбанды, — вменяется в обязанность сообщить об этом военному командованию или органам УК»[62]. А што чакала тых, хто хаваў у сябе зброю i на каго быў абавязаны данесцi сусед па вёсцы? Загад №2 дае недвухсэнсоўны адказ на гэтае пытанне: «Жители по истечение трехдневного срока, не сдавшие оружия, по обнаружению такового у них, будут считаться врагами трудящихся и расстреливаться без суда и следствия, семьи их выселяться за пределы Белорусии, имущество конфисковываться и распределяться советами между честными гражданами»[63]. Звяртаюць на сябе ўвагу апошнiя радкi гэтай вытрымкi. Не трэба асаблiвай пранiклiвасцi, каб здагадацца, што «честными гражданами» лiчылiся перш за ўсё тыя, хто даносiў на «ворагаў працоўнага народа». Бальшавiкi, такiм чынам, запазычылi прыёмы яшчэ старажытнага Рыму, зрабiўшы даносы не толькi абавязкам, але i карыснай справай.

Адначасова з камбандамi дзейнiчалi рэўтрыбуналы, якiя ўтваралiся на кожным баявым участку. Гэтыя органы былi хутчэй карнымi, чым судовымi. Ва ўсялякiм выпадку iнструкцыя, якая была дадзена ваенным аддзелам рэўтрыбунала, падыходзiла больш для карнай, чым для юрыдычнай установы: «При установлении виновности в бандитизме, укрывательстве и пособничестве бандитизму, в дезертирстве и невыполнении продналога, трибунал боеучастка при назначении наказаний: тюремного заключения, заключения в концлагерь, выселения из пределов Белоруссии и расстрела обязательно соединяют эти наказания с конфискацией имущества лиц, признанных виновными и с ограничением прав избирательных»[64].

Па сутнасцi, карныя органы ў сваiх метадах не вынаходзiлi нiчога арыгiнальнага. Усе пералiчаныя пакараннi ўжывалiся бальшавiкамi i раней у розных раёнах былой Расiйскай iмперыi. М. Тухачэўскi, буйны спецыялiст па карных аперацыях, называў гэтыя метады «тамбоўскiмi» i даволi падрабязна пералiчыў iх у сваiх працах: «Из репрессий наиболее действительными, — пiсаў ён, — являются: выселение семей бандитов, укрывающих своих членов, конфискация их имущества и передача советски настроенным крестьянам. Если выселение трудно организовать сразу, то необходимо устройство широких концентрационных лагерей. За укрывательство, за несообщение о местонахождении и действиях бандитов должна быть установлена круговая порука»[65].

Вiдавочна, што ў Беларусi карысталiся «тамбоўскiмi» метадамi Тухачэўскага. Для поўнага падабенства не хапала толькi авiяцыi i хiмiчнай зброi, якiя будучы чырвоны маршал таксама паспяхова ўжываў супраць тамбоўскiх сялян. Тым не менш, карныя аперацыi, якiя спрацавалi супраць «антонаўшчыны», даказалi сваю эфектыўнасць i на Беларусi. Шляхам крывавага, бязлiтаснага тэрору бальшавiкi здолелi пераламiць сiтуацыю на сваю карысць. У другой палове 1921 г. партызанскi рух зменшыўся. Гэта не значыць, аднак, што ён зусім пайшоў на спад. Яшчэ вельмi доўгi час становiшча на Беларусi было для бальшавiкоў неспакойным i яны захоўвалi тут Заходнi фронт да 1924 г. Як пiсалi потым савецкiя гiсторыкi, «командующему фронтом еще не раз приходилось разрабатывать и проводить военные операции по ликвидации в Западной Белоруссии эссеро-кулацких мятежей и уничтожению бесчинствующих белогвардейских банд, подстрекаемых и поддерживаемых белополяками»[66].

Такiм чынам, факты не пакiдаюць нiякiх сумненняў у тым, што на Беларусi iснаваў моцны антыбальшавiцкi рух, i што гэты рух быў сапраўды народным. Бальшавiкi, якiя распачалi ў 1920 г. паход за сусветную рэвалюцыю, сутыкнулiся на Беларусi з адчайным супрацiўленнем, i магчыма, часткова дзякуючы гэтаму супрацiўленню былi разбiтыя пад Варшавай. У кожнай вайне становiшча ў тыле можа адыграць не меншую ролю, чым сiтуацыя на фронце, а як зазначыў у сваiм загадзе Ваенны Камiсар БССР Адамовiч, «прочного тыла, способного в нужный момент оказать должное содействие фронту, армия за собой не чувствовала»[67]. Такiм чынам, хоць антыбальшавiцкая барацьба ў Беларусi i не мела шансу на канчатковую перамогу, бо сiлы былi вельмi няроўныя, яна была важным фактарам, якi вызначыў вынiкi савецка-польскай вайны. Аб гэтым павiнен памятаць кожны даследчык, якi будзе разглядаць гэтую складаную i вельмi важную тэму.

* Пазах (Позап) — Продовольственный отдел Западного фронта.
** Паарм (Поарм) — Продовольственный отдел армии.
*** Рэўарм (Реварм) — Революционный отдел армии.


[1] Нацыянальны Архiў Беларусi (далей: НАБ), ф.4, воп.1, спр.19, а. 38–39.
[2] Тамсама.
[3] Тамсама, спр.34, а.1.
[4] Революционные комитеты БССР, ноябрь 1918 — июль 1920. Минск, 1961 (далей: Революционные комитеты). С.322.
[5] Путна В. К Висле и обратно. Москва, 1927. С.73.
[6] Революционные комитеты. С.305.
[7] Селиванов П.А. Укрепление тыла Красной Армии: Деятельность Советов и ревкомов Белоруссии (1918–1920 гг.). Минск, 1987. С.108.
[8] Łatyszonek O. Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok, 1995. S.114.
[9] Приказание полевому управлению Запасной армии Западного фронта Западного военного округа. Смоленск, 1920. Приказ по Западному военному округу №957 (далей: Приказание полевому управлению).
[10] Тамсама. Приказ армиям Западного фронта от 13 июля 1920 г. Приказ армиям Западного фронта от 16 ноября 1920 г.
[11] Революционные комитеты. С. 350.
[12] НАБ, ф. 32, воп. 2, спр. 22, а. 92.
[13] Польско–советская война (ранее не опубликованные документы и материалы). Ч.1. Москва, 1994. С. 89 (далей: Польско–советская война).
[14] НАБ, ф. 32, воп. 2, спр. 22, а. 181.
[15] Польско–советская война. С.118.
[16] Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №1741.
[17] НАБ, ф. 4, воп. 1, спр. 287, а. 53.
[18] Łatyszonek O. Op. cit. S. 91.
[19] Ibid. S.137.
[20] Ibid. S. 125.
[21] Революционные комитеты. С.133.
[22] Селиванов П.А. Указ. соч. С.219.
[23] НАБ, ф.4, воп. 1, спр. 25, а. 12.
[24] Тухачевский М.Н. Борьба с контрреволюционными восстаниями // Война и революция. 1926. №7/8. С.7.
[25] Революционные комитеты. С.193.
[26] Селиванов П.А. Указ. соч. С. 219.
[27] Łatyszonek O. Op. cit. S.123.
[28] Революционные комитеты. С.127.
[29] Селиванов П.А. Указ. соч. С.146.
[30] НАБ, ф. 32, воп.2, спр. 22, а.178.
[31] НАБ, ф.32, воп.2, спр.4А, а.8.
[32] Польско–советская война. Ч.1. С.149.
[33] Польско–советская война. Ч.2. С.35.
[34] Тамсама. С. 24.
[35] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.19.
[36] Тамсама, л.11.
[37] Łatyszonek O. Op. cit. S.174.
[38] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.10.
[39] НАБ, ф.4, воп.1, спр.287, а.37.
[40] Тамсама, а.50.
[41] Тамсама, а.37.
[42] Łatyszonek O. Op. cit. S.174.
[43] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.17.
[44] Тамсама. С.45.
[45] НАБ, ф.4, воп.1, спр.289, а.8.
[46] Тамсама, а.12.
[47] Тамсама.
[48] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.2.
[49] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.8.
[50] Тамсама, а.740.
[51] НАБ, ф.4, воп.1, спр.119, а.27.
[52] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.45.
[53] Тамсама, а.31.
[54] Тамсама, а.40.
[55] НАБ, ф.4, воп.1, спр.288, а.24.
[56] НАБ, ф.4, воп.1, спр.282, а.39, а.58.
[57] Тамсама, а.21.
[58] Тамсама, а.27.
[59] Тамсама, а.20.
[60] Тамсама, а.21.
[61] НАБ, ф.4, воп.1, спр.287, а.52.
[62] Тамсама, а.53.
[63] Тамсама.
[64] Тамсама, а.42.
[65] Тухачевский М.Н. Указ. соч. // Война и революция. 1926. №9. С.16.
[66] Иванов В.М. Маршал М.Н.Тухачевский. Москва, 1990. С. 185.
[67] НАБ, ф.4, воп.2, спр.22, а.17.

Наверх

Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы (Юры Туронак)

Снежня 11, 1999 |


Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Менск – Слонім, 1998.

Даследчыкам падпольных арганізацый вядома, што выяўленне поўнай карціны іх дзейнасці наўрад ці магчымае, нават пасля перамогі дзяржаўнага рэжыму, за які змагаліся падпольшчыкі. Пераканальнае сведчанне таму — бясконцыя спрэчкі гісторыкаў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады ІІ сусветнай вайны ці рухаў супраціўлення ў іншых краінах.

Таму можна зразумець тыя цяжкасці, з якімі сутыкнуўся Сяргей Ёрш, аўтар кнігі „Вяртанне БНП”, які не мог выкарыстаць архіўныя матэрыялы органаў дзяржаўнай бяспекі БССР, недаверліва паставіўся да выказванняў Л.Цанавы і В.Раманоўскага, не выявіў дакументаў па дзейнасці БНП у Беларусі, урэшце, не натрапіў на апублікаваныя ўспаміны яе членаў. У выніку, згодна з падзагалоўкам кнігі, аўтар абмежаваў ся асобамі, якія, на яго думку, былі дзеячамі БНП, і створанай на эміграцыі дакументацыяй, што папярэдзіў кароткім нарысам гісторыі БНП.

Не меншыя цяжкасці ўзнікаюць і перад рэцэнзентам, таму адпаведна наяўнасці матэрыялу пастараюся абмежавац ца адным пытаннем — заснаваннем БНП, якое ў гэтай кнізе пададзена даволі асабліва. Сяргей Ёрш спасылаецца на выказванні беларускіх савецкіх гісторыкаў і некаторых арганізатараў партыі, паводле якіх яна была створана ўлетку 1942 г. у Менску, і адначасова на эміграцыйнага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, які лічыў, што БНП заснаваў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі яшчэ напрыканцы 1939 г. у Вільні, дзе было створана яе галоўнае кіраўніцтва — М.Шкялёнак, С.Грынкевіч (псіхіятр), Ч.Ханяўка і Я.Станкевіч, якое працягвала дзейнічаць у 1940-1941 г. у Варшаве.

Паказваючы дзве версіі заснавання БНП, аўтар фармальна засцярогся, што і першая, і другая могуць адпавядаць сапраўднасці, аднак рашучую перавагу аддаў версіі Пануцэвіча. На гэта паказвае і біяграм Гадлеўскага, у якім без агаворак сцвярджаецца, што менавіта ён быў заснавальнікам БНП (с.89), і выказванні аўтара пра тое, што далейшая дзейнасць партыі пад кіраўніцтвам Усевалада Родзькі ажыццяўлялася згодна з указаннямі Гадлеўскага.

Версію Пануцэвіча аўтар імкнуўся падмацаваць дакументамі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным Архіве РБ (ф. 4, воп. 33а, спр. 524, а. 185) і «гавораць пра існаванне праграмы партыі ўжо ў 1940 годзе, а таксама пра тое, што яна была надрукавана ў першым нумары бюлетэню беларускіх эмігрантаў» (13). Згодна з старой звычкай беларускіх даследчыкаў, аўтар не падае і не ацэньвае гэтых выяўленых ім дакументаў, ствараючы ў чытачоў уражанне, што выказванні Пануцэвіча — гэта ўжо не версія, а ісціна, якая вырашае дылему заснавання БНП.

Усё ж, здаецца, гэта не так. У 1993 г. я працаваў у гэтым архіве і на маю просьбу атрымаў усе захаваныя там дакументы, якія тычыліся ваенных лёсаў Гадлеўскага, аднак сярод іх не было дакументаў аб заснаваннні ім БНП. Нічога мне не вядома і пра «Бюлетэнь беларускіх эмігрантаў» ні з даведнікаў такіх скрупулёзных даследчыкаў эміграцыі, як Мікола Панькоў ці Алесь Вініцкі, ні з спісаў выданняў Беларускага Камітэта Самапомачы ў Нямеччыне. Нічога пра яго не ведалі і тагачасныя дзеячы Беларускага Камітэта ў Варшаве, з якімі ў свой час даводзілася нярэдка сустракацца.

Аднак вернемся да версіі Пануцэвіча і пастараемся высветліць, што гэты біёграф ведаў пра свайго героя, пішучы аб’ёмісты нарыс «Кс. Вінцэсь Гадлеўскі дзяржаўны муж і правадыр народу», надрукаваны ў 1965 г. у выдаваным ім у Чыкага часопісе «Беларуская Царква» (№ 28) і перадрукаваны ў 1993 г. у менскай «Спадчыне». Вось жа, пасля цеснага супрацоўніцтва з Гадлеўскім у 1936-1939 г. у Вільні Пануцэвіч сустрэўся з ім 22 чэрвеня 1942 г. у Баранавічах, аднак не было тады гутаркі пра падпольныя справы. Такім чынам, аўтар нарыса мог карыстацца толькі ўспамінамі супрацоўнікаў свайго героя. Нямала гэтых успамінаў друкавалася да 1965 г. на старонках эміграцыйных перыёдыкаў, аднак, апрача палемікі разрозненых груповак і ўзаемных абвінавачванняў у прычынах арышту і смерці Гадлеўскага, яго роля як заснавальніка і дзеяча партыі БНП ў іх не згадвалася[1].

Адзінай «крыніцай», якой мог карыстацца Пануцэвіч (хоць на яе не спасылаўся), быў ананімны артыкул «Кс. Вінцэнты Гадлеўскі аснавапаложнік беларускага рэзістансу», надрукаваны ў снежні 1945 г. у першым нумары газеты «Беларускія Навіны», якія пад рэдакцыяй Лявона Рыдлеўскага выдаваліся ў Парыжы. Паводле газеты, Гадлеўскі арыентаваўся не на немцаў, а на заходніх саюзнікаў, імкнуўся наладзіць з імі сувязь, стварыць супроцьнямецкі партызанскі рух, дзеля чаго заснаваў БНП, нелегальна перабраўся ў Беларусь і рэвалюцыйным шляхам захапіў кіраўніцтва школьніцтвам, што выкарыстоўваў для арганізацыі «у многіх мясцовасцях» заканспіраваных асяродкаў партыі. Так паўстаў вобраз героя беларускага нацыянальнага руху супраціву, чыстага ад падазрэнняў у супрацоўніцтве з немцамі. Вобраз, вельмі патрэбны групоўцы Міколы Абрамчыка ў яе палітычнай гульні з акупацыйнымі ўладамі заходніх саюзнікаў у Нямеччыне.

Варта заўважыць, што на працягу наступных дваццаці гадоў Пануцэвіч не змог выявіць ніякіх доказаў, якія б абгрунтавалі выказванні «Беларускіх Навінаў». Таму ў ходзе апрацоўкі свайго нарысу 10 лютага 1965 г. ён звярнуўся да эміграцыйных дзеячаў з просьбай даслаць яму звесткі пра Гадлеўскага. «На жаль, — пісаў Пануцэвіч, — у маім распараджэнні маюцца (…) некамплектныя матарыялы, каб гэтую справу вырашыць. Таму зьвяртаюся з гарачым заклікам да ўсіх, хто ведаў гэтага чалавека, сутыкаўся зь ім, мае матарыялы аб ім, як фатаграфіі, лісты, зацемкі ці можа аб ім напісаць хоць некалькі слоў, каб быў ласкавы як найхутчэй прыслаць на мой адрыс. (…) У асаблівасьці ў мяне не стае дадзеных да наступных пэрыядаў жыцця кс. Гадлеўскага.

(…)

5. Дзейнасьць у Варшаве, Польшчы і Бэрліне ў гадох 1939—1942.

6. Дзейнасьць у Менску 1941—42.

7. Партыя твораная ім «Беларускі Нацыянальны Фронт» у Вільні, Польшчы. Ягонае дачыненьне да «Беларускай Незалежнай (sic! — Ю.Т.) Партыі» ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.

(…)

10. Прычыны арышту і сьмерці.

Ведама, на ўсе гэтыя пытаньні цяжка адказаць, але будзе вялікім укладам кожнага, хто хоць дакіне маленькую цаглінку дзеля праўдзівага прадстаўлення гэтага вялікага нашага дзеяча. Усякія зацемкі прашу прыслаць да 15 сакавіка гэтага году»[2].

У адказ на свой заклік Пануцэвіч атрымаў допісы Станіслава Грынкевіча (малодшага), Францішка Кушаля, А.Пякарска га, Часлава Ханяўкі, Язэпа Гладкага і А.Цвікоўскага, якія надышлі пазней жаданага тэрміну і былі апублікаваныя асобна ў 28 і 29 нумарах «Беларускай Царквы». Паказваючы розныя эпізоды дзейнасці Гадлеўскага, ніхто з іх не пацвердзіў яго ролі як заснавальніка і дзеяча БНП. У прыватнасці, пра такую ролю нічога не ведаў Ханяўка, якога Пануцэвіч «уключыў» нават у склад кіраўніцтва БНП у Вільні і Варшаве. Па іншай прычыне не адгукнуўся Янка Станкевіч: ён займаўся стварэннем Партыі (Арганізацыі) Беларускіх Нацыяналістаў, а не, як пісаў Пануцэвіч, БНП. Гэтага, бадай, дастаткова для ацэнкі версіі Пануцэвіча як прадукту ягонага ўяўлення, чаго, на жаль, не ўлічыў Сяргей Ёрш.

Створаны на эміграцыі і пашыраны Яршом на бацькаўшчыне міф пра Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўлення несумяшчаль ны з тагачаснай яго палітычнай пазіцыяй і дзейнасцю. Прыбыўшы ў чэрвені 1940 г. у акупаваную немцамі Варшаву, ён уключыўся ў дзейнасць кіраванага Міколам Шчорсам Беларускага Камітэта, увайшоў нават у склад яго кіраўніцтва[3]. Адначасова, не больш чым па традыцыі, выступаў як старшыня Беларускага Нацыянальнага Фронту — нефармальнай групоўкі, створанай ім яшчэ ў Вільні. Аднак насуперак выказванню Ярша (13, 89) БНФ не быў легальнай арганізацыяй (дзейнасць палітычных груповак прынцыпова забаранялася акупацыйнымі ўладамі) і таму не мог быць прыкрыццём падпольнай супрацьнямецкай дзейнасці Гадлеўскага. Дарэчы, пакуль што не было і патрэбы такой дзейнасці, бо яго палітычныя імкненні свабодна ўкладваліся ў рамкі легальнай дзейнасці Беларускага Камітэта[4]. Кіруючыся не толькі патрабаваннямі афіцыйнай палітыкі, але перш за ўсё сваім глыбокім перакананнем, Гадлеўскі лічыў, што аднаўленне беларускай дзяржаўнасці магчымае толькі ў супрацоўніцтве з Нямеччынай. Гэтую ідэю ён часта прапагандаваў пад час камітэцкіх сходаў, прытым, як сведчылі прысутныя, лагічна яе абгрунтоўваў. Варта дадаць, што гэтую стратэгіч ную ідэю Гадлеўскі адлюстраваў у складзеным ім тады «Ідэалагічным Статуце» нефармальнага Беларускага Нацыянальнага Фронту: «… кожны вораг расейскага камунізму ёсьць нашым прыяцелем. Усе тыя дзяржавы, якія імкнуцца да стварэння вялікай Польшчы або вялікай Расеі коштам Беларусі, ёсьць нашымі натуральнымі ворагамі, з якімі мы павінны змагацца»[5].

Як вядома, гэтымі незацікаўленымі лёсам Беларусі дзяржавамі былі Англія і Злучаныя Штаты Амерыкі, якія сталі саюзнікамі Савецкага Саюзу. І не на супрацоўніцтва, а на змаганне з імі заклікаў беларусаў Гадлеўскі, вядома, на баку Нямеччыны. Таму згадкі эмігранцкіх публіцыстаў, а за імі і Ярша (14) пра англійска-амерыканскую арыентацыю Гадлеўскага і яго спробы наладзіць сувязь з гэтымі дзяржавамі трэба лічыць выдумкай, якая дыктавалася ўмовамі пасляваеннай палітычнай кан’юнктуры[6]. Восенню 1941 г. Гадлеўскі прыехаў у Менск, аднак не нелегальна, і не «рэвалюцыйным шляхам» захапіў сваю пасаду, як хацелася б ананімнаму публіцысту «Беларускіх Навінаў». 17 верасня генеральны камісар Вільгельм Кубэ прасіў міністра акупаваных усходніх абшараўАльфрэда Розенберга прыслаць з Нямеччыны адпаведнага спецыяліста да працы ў школьным аддзеле генеральнага камісарыята, і ў адказ на гэтую просьбу Розенберг прызначыў Гадлеўскага, які з 1 лістапада 1941 г. стаў галоўным школьным інспектарам[7].

Працуючы ў Менску, Гадлеўскі працягваў вызнаваць сваю палітычную канцэпцыю, пра што сведчыць, між іншым, распаўсюджванне ім «Ідэалагічнага Статута БНФ» з тымі самымі пранямецкімі тэзісамі. Нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу і крытычныя адносіны да непаслядоўнай нямецкай палітыкі, ён да часу арышту заставаўся верны сваёй канцэпцыі, на што ўплывалі поспехі нямецкай арміі, якая ў той час дайшла да Сталінграда і Каўказа. Гэта была важная прычына, дзеля якой ён не ўдзельнічаў у супрацьнямецкай падпольнай дзейнасці, пра якую не гаварыў нават сваім давераным супрацоўнікам Язэпу Найдзюку і Анелі Катковіч[8]. Магчыма таму, што нічога не ведаў пра такую дзейнасць.

У ліпені 1942 г. Кубэ паклікаў Яўхіма Скурата ў склад створанай тады ўстановы Мужоў Даверу і прызначыў яго школьным інспектарам. Аднак гэта не было вынікам недаверу да Гадлеўскага, які працягваў працаваць у школьным аддзеле, стаў членам Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы, удзельнічаў ва ўсіх яе пасяджэннях, у арганізацыі курсаў перашкалення афіцэраў Самааховы, запрашаўся на сустрэчы з Кубэ, апрача таго, абслугоўваў каталіцкае душпастырства ў Менску.

У той час Гадлеўскі цесна супрацоўнічаў з шэфам БНС Іванам Ермачэнкам — іх яднала спадзяванне на вырашальную ролю Нямеччыны ў аднаўленні беларускай дзяржаўнасці пасля пераможнай вайны. Не было паміж імі разыходжанняў і ў вырашэні складанага канфесійнага пытання, пра якія нярэдка згадвалі эмігранцкія публіцысты. Так, напрыклад, праваслаўны Ермачэнка падтрымаў ініцыятыву Гадлеўскага наладзіць радыётрансмісіі каталіцкіх набажэнстваў, з якой ён выступіў 15 кастрычніка на пасяджэнні Галоўнай Рады БНС[9]. Таксама Ермачэнка выступаў да Кубэ з прапановай аформіць кананічнае прызначэнне Гадлеўскага генеральным вікарыем каталіцкай царквы ў Беларусі, пры тым даў наступную яго характарыстыку: «… ксёндз Гадлеўскі ёсьць нам вядомы як сьвядомы беларус, прыхільнік нямецка-беларускага супрацоўніцтва і добры барацьбіт проці палякаў»[10].

І вось раптам загадка: 23 снежня 1942 г. раніцай выйшла цэнзураваная аддзелам прэсы генеральнага камісарыята «Беларуская Газэта» з надрукаваным аб’ёмістым артыкулам Гадлеўскага «25-я ўгодкі скліканьня Усебеларускага Кангрэсу», а таго ж дня ўначы ён быў арыштаваны нямецкай паліцыяй, адпраўлены і менскую турму і знік без следу. Такім чынам, у той самы час адно нямецкае ведамства лічыла Гадлеўскага «чыстым» (інакш яго артыкул не быў бы дапушчаны да друку), а другое — ворагам.

Гэты парадокс адлюстроўваў востры канфлікт, які пад канец 1942 г. узнік паміж галоўнымі дзеячамі акупацыйнага рэжыму ў Беларусі на фоне метадаў супрацьпартызанскіх пацыфікацыйных акцый. Кубэ абвінавачваў высокіх начальнікаў СС і паліцыі ў масавых забойствах мірнага насельніцт ва, за што яны імкнуліся выдаліць яго з Менска. З такой мэтай пачалася кампанія кампраметацыі Кубэ як ініцыятара і натхняльніка нібыта супярэчлівай з інтарэсамі Нямечыны палітыкі кіраўніцтва БНС, якое імкнулася стварыць беларускае войска і органы дзяржаўнага кіравання[11].

Паводле інфармацыі польскай разведкі, у атмасферы паліцэйскіх ганенняў супраць Ермачэнкі і яго супрацоўнікаў тады было арыштавана каля сотні дзеячаў БНС у Менску і ў правінцыі. Сярод іх быў і ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, які парадаксальна загінуў як нежаданы саюзнік.

Юры Туронак
Варшава


[1] Гл.: Беларуская Думка. 1947. № 2; Адраджэньне. 1948. № 1; Беларус на чужыне. 1949. № 12 (36); Зьніч. 1950—1965. № 1, 21, 70, 82—83; Бацькаўшчына. 1952. № 51—52; Незалежная Беларусь. 1953. № 1 (7), 2 (8).
[2] Летапіс беларускай эміграцыі. 1987. № 51—52.
[3] М.Ш. (Мікола Шчорс) Загінуў, каб жыла Беларусь // Беларуская Думка. 1992. № 37.
[4] Вялікім жаданнем Гадлеўскага было стварэнне беларускага войска, аднак не ён быў ініцыятарам дыверсійнай групы, якую С.Ёрш называе «першым штурмовым звязам» (90). Такія групы арганізаваў абвер і з літоўскіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі. Роля Гадлеўскага і іншых дзеячаў варшаўскага Беларускага Камітэта абмяжоўвалася вярбоўкай людзей, якіх накіроўвалі ў асяродкі абвера па падрыхтоўцы дыверсантаў.
[5] Арыгінальны экзэмпляр «Ідэалагічнага Статута БНФ» захоўваецца ў НАРБ (ф. 370, воп. 1, спр. 1258, а. 4—9); іншы асобнік, вывезены Леанідам Галяком у ЗША і перадрукаваны кірыліцай у «Летапісе беларускай эміграцыі» (1985. № 24); тамсама інфармацыя, што яго ўкладальнікам быў кс. Гадлеўскі.
[6] Паводле Пануцэвіча, у канцы жніўня 1941 г. Гадлеўскі «выслаў» у Швецыю свайго эмісара Альберта Асоўскага, а ў 1942 г. В.Лукашыка і Я.Федарчука. Асоўскі, прыбыўшы нелегальна праз Нарвегію ў Стакгольм, наладзіў сувязь з беларусамі ў Чыкага (між іншым, айцом Язэпам Рэшацем), якім перадаў даручэнне Гадлеўскага арганізаваць Беларуска–Амерыканскую Нацыянальную Раду, якая павінна была «дзейнічаць перад Вашынгтонам і Альянтамі ў справе Беларусі». У выніку Рада была заснавана 7 верасня 1941 г. (Беларуская Царква. 1965. № 28. С. 76—77, 93—94). Аднак Пануцэвіч не ўлічыў, што на ўсю гэтую аперацыю (ад выезду з Варшавы да заснавання Рады) «прызначыў» Асоўскаму ўсяго некалькі дзён, што робіць яго выказванне, па меншай меры, несур’ёзным. І яшчэ: у маім архіве захоўваецца ліст а. Язэпа Рэшаця ад 22 траўня 1945 г., у якім той піша Васілю Лукашыку, што за гады вайны ніякіх вестак ад беларусаў з Еўропы ён не атрымоўваў.
[7] Ліст Кубэ да Розенберга ад 17.09.1941 // Александрыйскія мікрафільмы, ролік 21/668; Архіў Новых Актаў у Варшаве; НАРБ, ф. 373, воп. 2, спр. 8, а. 79—80.
[8] Лісты Язэпа Найдзюка да аўтара ад 2.03 і 30.11.1980; інфармацыя Анелі Катковіч ад 3.01.1981.
[9] Пратакол пасяджэння Галоўнай Рады БНС ад 15.10.1942, у: НАРБ, ф. 384, воп. 1, спр. 33а, а. 10—16.
[10] Тамсама, ф. 384, воп. 1, спр. 64, а. 7.
[11] Гл. пра гэта шырэй: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993. С. 114—133.

Наверх

Davies, Norman. Orzeł biały, czerwona gwiazda (Алесь Смалянчук)

Лістапада 26, 1999 |


Davies, Norman. Orzeł biały, czerwona gwiazda. Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Kraków, 1998. 308.

Гістарычная навука не можа быць цалкам свабоднай ад ідэалагічных уплываў. Але заўсёды існуе мяжа, якая аддзяляе навуковую працу ад фальсіфікацыі мінулага ва ўгоду пэўных ідэалагічных мэтаў. На жаль, для бальшыні беларускіх савецкіх гісторыкаў, што займаліся праблематыкай ХХ ст., гэтай мяжы не існавала. Тая гісторыя, якая навязвалася грамадству Беларусі, на самай справе ніколі не перажывалася беларускім народам. Яе асноўныя пастулаты фармуляваліся ў кабінетах партыйных кіраўнікоў. Яскравы прыклад такой «навукі» — афіцыйная канцэпцыя т.зв. «савецка-польскай вайны 1920—1921 г.» і яе наступстваў. (Гл., напр.: Гісторыя Беларускай ССР. Пад рэд. І.Ігнаценкі, Л.Абэцэдарскага і інш. Т.3. Мінск, 1993. Адпаведныя раздзелы напісаныя П.Селіванавым і Н.Каменскай.) Падмуркам гэтай канцэпцыі было поўнае атаясамліван не беларускіх нацыянальных інтарэсаў з інтарэсамі бальшавіцкіх уладаў Савецкай Расіі.

Кніга Нормана Дэвіса дазваляе ўбачыць ключавыя моманты фальсіфікацыі гісторыі гэтай вайны. Гэта вельмі важна для нас, бо ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі ўсё больш відавочнай становіцца тэндэнцыя аднаўлення былых ідэалагічных канцэпцый. (Гл., напр.: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Пад рэд. Я.Новіка і Г.Марцуля. Мінск, 1998; И.Ковкель, Э.Ярмусик. История Беларуси с древнейших времён до наших дней. Мінск, 1998[1].)

Першае выданне кнігі адбылося ў Лондане ў 1972 г. У польскамоўным выданні 1998 г. (ужо 4-м) аўтар захаваў сваю канцэпцыю без зменаў. Норман Дэвіс лічыць, што гістарыяграфія апошняй чвэрці стагоддзя (у т.л. і публікацыя раней недаступных матэрыялаў з архіваў СССР) толькі пацвердзіла яе асноўныя пазіцыі.

Поспех навукоўца, магчыма, абумоўлены грунтоўным аналізам шырокага кола крыніц, якія адлюстроўваюць самыя розныя погляды на падзеі вайны. У працы былі выкарыстаны матэрыялы з архіваў СССР, ПНР і Вялікабрытаніі (у т.л. дакументы з асабістых архіваў Уінстана Чэрчыля і Лойд Джорджа), запіскі, карэспандэнцыя, успаміны і аналітычныя працы непасрэдных удзельнікаў падзей: Ю.Пілсудскага, І.Дашыньскага, Ст.Грабскага, У.Леніна, Л.Троцкага, І.Сталіна, М.Тухачэўскага, французскага генерала М.Вейганда і інш. Бібліягра фія толькі надрукаваных крыніц і навуковай літаратуры склала каля 120 пазіцый. Сярод іх прысутнічаюць асноўныя даследаванні савецкай, польскай (як ПНР, так і эмігранцкай) і заходнееўрапейскай гістарыяграфіі 20—60-х г.[2]

Што сабой уяўляюць асноўныя палажэнні канцэпцыі Нормана Дэвіса?

Па-першае, аўтар не лічыць гэтую вайну абарончай для Савецкай Расіі. Ён звяртае ўвагу на тое, што менавіта бальшавіцкія войскі першымі пачалі займаць тэрыторыю «Крэсаў»[3]. Ужо 16 лістапада 1918 г. была створана бальшавіцкая Заходняя армія, якая пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў заняла Менск і Вільню.

У канцы 1918 — пачатку 1919 г. Чырвоная aрмія пачала ваенную аперацыю («Мэта Вісла»), галоўнай задачай якой была разведка баявых магчымасцяў Польшчы. Апошняй адпаведна з планамі бальшавікоў адводзілася роля «чырвонага моста», які б злучыў рэвалюцыю ў Расіі з рэвалюцыяй у Германіі. Польскія войскі рушылі на ўсход толькі ў лютым 1919 г. Менавіта бальшавіцкую спробу экспарту рэвалюцыі Н.Дэвіс лічыць галоўнай прычынай вайны паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.

На карысць гэтага тэзісу сведчаць і некаторыя факты палітычнай гісторыі, якім даследчык чамусьці не аддаў належнай увагі. Адначасова з пачаткам аперацыі «Мэта Вісла» ўрад Леніна распусціў польска-расійскую Ліквідацыйную камісію па справах Каралеўства Польскага, якая з вясны 1917 г. рыхтавала аддзяленне Польшчы ад Расіі. Старшыня камісіі А.Лядніцкі (з студзеня 1918 г. — паўнамоцны прадстаўнік польскага ўрада) быў арыштаваны. Да таго ж, на пачатку лютага 1919 г. кіраўнікі Савецкай Расіі ўтварылі Літбел ССР, урад якой быў сфармаваны пераважна з бальшавікоў польскага паходжання. Ёсць вялікія падставы разглядаць гэтую «рэспубліку» як плацдарм для распаўсюджвання рэвалюцыі ў Польшчу. Гэтыя падзеі многімі кіраўнікамі польскай дзяржавы былі ўспрыняты як непасрэдная пагроза незалежнасці і суверэнітэту. Аперацыя «Мэта Вісла» паказала, што паход Чырвонай арміі на Варшаву быў толькі справай часу.

Англійскі гісторык улічыў і фактар тэрытарыяльных прэтэнзій абодвух бакоў на тэрыторыю «гістарычнай Літвы». Ён справядліва адзначыў, што ў 1918 г. гэтыя землі не належалі ні Польшчы, ні Расеі: «Калі Крэсы і належалі каму-небудзь, то толькі мясцоваму насельніцтву…» (23). На думку аўтара, пачаткам вайны трэба лічыць 14 лютага 1919 г., калі ў раёне Бярозы Картузскай адбылося першае баявое сутыкненне польскага войска і Чырвонай арміі.

Па-другое, аналіз памераў ваеннай дапамогі Польшчы з боку Антанты і характарыстыка пазіцый урадаў Вялікабры таніі і Францыі дала даследчыку падставы для высновы, што наступленне польскіх войскаў не было часткай адзінага плана інтэрвенцыі Антанты супраць Савецкай Расіі. На Парыжскай мірнай канферэнцыі ўзімку 1919—1920 г. з ініцыятывы Лойд Джорджа было прынята прынцыповае рашэнне: ваеннай дапамогі наступальным дзеянням польскіх войскаў не аказваць. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі імкнуўся перанесці барацьбу супраць бальшавізму ў сферу эканомікі. Ён прапанаваў развіваць эканамічныя адносіны з расійскім народам з адначасовым байкотам бальшавіцкага ўрада (89).

Ваенная дапамога, якая ўсё ж такі даходзіла да Польшчы адпаведна з ранейшымі дамовамі (у прыватнасці, ваенны крэдыт французскага ўрада), магла быць выкарыстана пераважна на вядзенне абарончай вайны. Н.Дэвіс лічыць, што дапамога для Польшчы была хутчэй накіравана супраць германскага рэваншызму, чым бальшавіцкай рэвалюцыі (90). У крызісны для палякаў час Антанта актыўна дапамагала толькі сваімі генераламі -дарадцамі. Пасля Варшаўскай бітвы (13—25 жніўня 1920 г.) генерала Вейганда і іншых прымалі ў Еўропе як галоўных выратавальнікаў Польшчы і свету ад «бальшавіцкай чумы». На самай справе, як пераканальна паказаў Н.Дэвіс, ваенныя місіі Вялікабрытаніі і Францыі істотнай ролі ў абароне Варшавы не мелі.

Адной з прычын даволі «халоднага» стаўлення Антанты да Польшчы быў недавер да Юзафа Пілсудскага. Еўрапейскія палітыкі насцярожана глядзелі на дзяржаўную дзейнасць гэтага былога сацыяліста, які не збіраўся быць марыянеткаю ні ў чыіх руках. Ю.Пілсудскі разумеў, што ні Дзянікін, ні Ўрангель не прызнаюць незалежнай Польшчы. А вось з савецкім урадам, які знаходзіўся ў коле франтоў, існаваў шанс знайсці паразуменне. Але для гэтага трэба было паказаць сваю ваенную моц.

Канчатковая выснова англійскага даследчыка, што Польшча абараніла сваю незалежнасць самастойна , не выклікае пярэчанняў: «Насуперак меркаванню, якое ўпарта паўтараец ца зноў і зноў, Антанта не адыграла ролю апекуна Польшчы. Яна не падтрымала Польшчу ні палітычна, ні маральна, ні — па вялікім рахунку — матэрыяльна. Да ліпеня 1920 г. палітыка Антанты не была палітыкай нейтралітэту. Гэта быў курс афіцыйнай абыякавасці. Бальшыня французскай ваеннай дапамогі для Польшчы была прыстасавана да абарончых мэтаў. Пасля жніўня 1920 г. Антанта настойліва і паслядоўна выказвала сваё незадавальненне Пілсудскім, палітыкай польскага ўрада і ягонымі планамі. Яна спрабавала адхіліць Начальніка (Ю.Пілсудскага — А.С.) ад улады, аслабіць пазіцыі ўрада і перакрэсліць яго планы. Французская ваенная дапамога была зменшана да восьмай часткі параўнальна з папярэднім перыядам. «Малодшы», «слабейшы» і «залежны» партнёр Антанты здолеў перамагчы ў вайне і заключыць мірны дагавор самастойна» (249).

Адпаведна, становіцца відавочнай уся штучнасць і ненавуковасць такога паняцця савецкай гістарыяграфіі, як «белапалякі». Тое самае можна сказаць і ў дачыненні да паняцця «буржуазна -памешчыцкая Польшча».

Адной з галоўных прычынаў перамогі палякаў у Варшаўскай бітве і паспяховага контрнаступлення ўвосень 1920 г. была кансалідацыя польскага народа вакол свайго кіраўніцтва. Гэтаму спрыяла стварэнне ў ліпені 1920 г. кааліцыйнага ўрада. Яго ўзначаліў селянін з Галіцыі, кіраўнік найбуйнейшай сялянскай партыі «Пяст» Вінцэнт Вітас. Пасаду віцэ-прэм’ера заняў вядомы дзеяч ППС І.Дашыньскі. Н.Дэвіс ахарактарыза ваў гэты ўрад як «урад народа» (163). Улічваючы тыя сацыяльна -эканамічныя пераўтварэнні, якія гэты ўрад праводзіў у Польшчы пасля заканчэння вайны, з ацэнкай Н.Дэвіса можна пагадзіцца. Не буржуазія і памешчыкі, а сяляне і рабочыя Польшчы, якія ўтваралі аснову польскай нацыі, абаранілі незалежнасць краіны.

Даследчык прааналізаваў ход асноўных ваенных аперацый 1919—1920 г. Вынікі ваенных аперацый вызначала хуткасць і манеўранасць войскаў, што прынцыпова адрознівала гэтую вайну ад першай сусветнай. Н.Дэвіс прыйшоў да высновы, што галоўную ролю ў паразе Тухачэўскага пад Варшавай выканала не празмерная хуткасць руху яго армій з усімі наступствамі, а тое, што ён ўсё ж такі не здолеў апярэдзіць праціўніка. Ю.Пілсудскі паспеў правесці перагрупаванне войскаў і нанёс моцныя контрудары па флангах Чырвонай арміі.

Англійскі гісторык звярнуў увагу на дзейнасць створанага ў Маскве т. зв. «Польревкома» на чале з Ю.Мархлеўскім і «ревкомов», якія ствараліся на занятай польскай тэрыторыі. Спробы бальшавікоў праводзіць у Польшчы «сацыялістычныя» пераўтварэнні (між іншым, кіраўнікі «ревкомов» лічылі, што дзяржаўнымі мовамі рэвалюцыйнай Польшчы павінны быць расійская мова і ідыш) таксама спрыялі кансалідацыі польскай нацыі (152—160).

Н.Дэвіс падкрэсліў велізарную ролю Ю.Пілсудскага ў перамозе пад Варшавай, якая, на яго думку, свядома прыніжалася. Менавіта імкненнем прынізіць ролю Ю.Пілсудскага даследчык тлумачыць з’яўленне ў міжваеннай гістарыяграфіі паняцця «цуд на Вісле». І сапраўды, упершыню гэты выраз з’явіўся на старонках друку нацыянальных дэмакратаў. Яго адразу падхапілі брытанскія і французскія газеты. Перамогу палякаў выкарысталі кіраўнікі ўрадаў Вялікабрытаніі і Францыі дзеля ўмацавання сваіх пазіцый: «Лойд Джордж не выратаваў Польшчы ў 1920 г., гэта Польшча выратавала Лойд Джорджа»(228).

Панарама мірных перамоваў паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, якія з перапынкамі цягнуліся ад пачатку 1919 г. і да канца вайны, аналіз ходу і вынікаў перамоваў у Рызе знішчаюць яшчэ адзін міф савецкай гістарыяграфіі. Галоўныя прычыны падзелу Беларусі хаваліся не столькі ў імкненні польскіх палітыкаў захапіць як найболей беларускай зямлі, колькі ў палітыцы ўрада Савецкай Расіі. Спроба экспарту рэвалюцыі, фактычна, развязала вайну. Няўдача гэтай спробы прымусіла бальшавікоў дзеля захавання ўлады ў Расіі пайсці на адкрыты гандаль беларускай зямлёй. У пэўны момант перамоваў у Рызе кіраўнік савецкай дэлегацыі А.Іофе адпаведна з дырэктывай У.Леніна аддаваў палякам тэрыторыю Беларусі да лініі Дрыса — Бердзічаў (261)[4] .

Польская дэлегацыя ўзяла менш, чым магла толькі таму, што ў ёй дамінавалі прыхільнікі палітыкі «інкарпарацыі». Колькасць далучанай беларускай зямлі яны прыстасоўвалі да асіміляцыйных магчымасцяў польскай дзяржавы.

Н.Дэвіс лічыць, што аб’ектыўны аналіз вынікаў вайны не дазваляе сцвярджаць, што перамогу атрымаў той або іншы бок: «Бальшавікі не прарвалі варожай блакады, не развязалі рэвалюцыі ў Еўропе, не абаранілі Літбел ССР. Палякі не стварылі ні федэрацыі з Крэсамі, ні польскай дзяржавы „ад мора да мора”. Вынікам польска-бальшавіцкай вайны быў не кампраміс, а тупік» (267). Нельга не заўважыць, што гэтыя высновы пярэчаць аўтарскаму тлумачэнню прычынаў вайны. Калі галоўнай прычынай было імкненне бальшавікоў ператварыць Польшчу ў «чырвоны мост» для экспарту рэвалюцыі далей у Еўропу, то вайна закончылася перамогай Польшчы. Яна абараніла сваю незалежнасць. Што датычыць польскіх геапалітычных памкненняў, то, здаецца, ніхто з палітыкаў Польшчы сур’ёзна не разглядаў планаў стварэння нацыянальнай дзяржавы «ад мора да мора».

Асобна трэба адзначыць той спосаб аповеду, які з поспехам выкарыстоўвае Н.Дэвіс. Гісторык раскрыў глабальную карціну гістарычнай падзеі (рух армій, дыпламатычная барацьба на міжнародных канферэнцыях і г.д.) і ў той самы час засяродзіў увагу на людзях, дзеянні якіх і прывялі ўрэшце да складвання гэтай глабальнай карціны. Даследчык быццам папераменна ўжываў то тэлескоп, то мікраскоп. Гэтае сумяшчэнне дазволіла яму глыбока адчуць, зразумець і данесці да чытача гісторыю вайны. Таленавіта напісаныя партрэты Ю.Пілсудскага, С.Пятлюры, М.Тухачэўскага, Ф.Дзяржынскага і іншых напаўняюць кнігу жыццём. Гэтаму паспрыяла і выкарыстанне аўтарам апавяданняў І.Бабеля. Апошнія ў руках навукоўца ператварыліся ў цікавую гістарычную крыніцу.

Аднак у беларускага чытача не могуць не ўзнікнуць крытычныя заўвагі. У першую чаргу, яны датычаць самой канцэпцыі вайны. Беларусь (разам з Украінай) была галоўнай арэнай ваенных дзеянняў і адной з галоўных яе ахвяраў. Але ў кнізе Н.Дэвіса Беларусі проста няма. Яна не існуе ні як аб’ект гістарычнага даследавання, ні як суб’ект гістарычнага працэсу. Як ужо адзначалася, англійскі даследчык шырока ўжывае тэрмін «крэсы».

Між тым тэзіс пра палітычную пустку, якая ўтварылася на землях гістарычнай Літвы пасля эвакуацыі нямецкага войска (23), не выглядае абгрунтаваным. Аўтар праігнараваў існаванне БНР як пэўнага выразніка палітычнай волі беларусаў, якую, дарэчы, ні савецкі ўрад, ні ўрад Польшчы не збіраліся ўлічваць. У выніку аўтар не здолеў паказаць поўную карціну палітычнага жыцця ў Беларусі.

Перадгісторыя вайны патрабавала ад даследчыка аддаць пэўную ўвагу палітычным наступствам дзеянняў на Беларусі польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага (восень 1917 — вясна 1918 г.). Гэты корпус пакінуў страшную памяць сярод беларусаў. Нават некаторыя польскія даследчыкі міжваеннага часу характарызавалі яго дзеянні ў дачыненні да мясцовага насельніцтва як «ганьбу польскай гісторыі»[5]. Масавыя рэквізіцыі, карныя акцыі, здзек і глумленне выклікалі пратэсты і абурэнне беларусаў. Многія беларускія палітыкі ўспрынялі дзеянні войскаў Доўбар-Мусніцкага як праяву імкнення польскага кіраўніцтва захапіць беларускія землі.

Безумоўна, большай увагі патрабуе лёс беларускага і ўкраінскага насельніцтва, якое стала закладнікам палітычных і геапалітычных амбіцый ваяваўшых бакоў. На жаль, у кнізе не згадваецца тая антыбеларуская палітыка польскага ваеннага кіраўніцтва (смяротныя пакаранні за беларускасць, якую атаясамлівалі з бальшавізмам, раззбраенне беларускіх атрадаў, ліквідацыя беларускіх школ, інтэрнаванне палітыкаў і г.д.), якая выклікала шматлікія акцыі народнага супраціўлення (у т.л. і ўзброенага) польскім уладам. (Гл., напр.: Луцкевіч А. Польская акупацыя ў Беларусі. Вільня, 1920). Нічога не гаворыцца і пра рабаванне Беларусі часткамі Чырвонай арміі, пра фактычна прымусовую мабілізацыю мужчынскага насельніцтва ў войска бальшавікоў. А між тым усё гэта прымусіла частку беларусаў стаць на шлях узброенага супраціўлення «вызваліцелям» з Усходу. (Гл, напр., Маль К. Вайна 1920 г. і Беларусь: вызваленне ці акупацыя? //Беларускі гістарычны агляд. Т.4, сш.1—2. Снежань 1997).

Ацэнка вынікаў вайны таксама падаецца без уліку інтарэсаў Беларусі. А між тым, Рыжскі мір стаўся трагедыяй беларускай зямлі і беларускага руху, якая моцна паўплывала на ўсю гісторыю Беларусі ў ХХ ст.

Прычынамі ігнаравання Беларусі ў кнізе Н.Дэвіса, магчыма, быў стан развіцця беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі, адсутнасць апублікаваных беларускіх крыніц і, нарэшце, адсутнасць беларускай дзяржавы на карце Еўропы. Але ў канцы стагоддзя сітуацыя змянілася. І сёння ігнараван не «беларускага фактару» ў гісторыі польска-бальшавіцкай вайны дазваляе казаць пра пэўную састарэласць канцэпцыі Н.Дэвіса. Зрэшты, было б несправядліва вінаваціць у гэтым англійскага гісторыка. На жаль, беларуская нацыянальная гістарыяграфія да гэтага часу не здолела стварыць уласнага даследавання гісторыі вайны. Наогул, па ўзроўні асэнсавання многіх праблемаў сваёй гісторыі ХХ ст. мы недалёка адыйшлі ад 60—70-х г. І наўрад ці да бальшыні беларускіх даследчыкаў можна аднесці аўтарскае прысвячэнне, зробленае ў прадмове да польскага выдання. Норман Дэвіс прысвяціў сваю кнігу памяці тых гісторыкаў, якія ўласным жыццём даказалі, што падтрыманне полымя гістарычнай праўды з’яўляецца самым высакародным прызваннем вучонага.

Алесь Смалянчук
Горадня


[1] Раздзел «Беларусь во время советско–польской войны 1919—1920 г.» у апошнім выданні патрабуе асобнай заўвагі. Аўтары «Истории Беларуси» паспрабавалі ў гэтым раздзеле аднавіць ідэалагічную канцэпцыю 30—50–х г. Нават Рыжскі мір атрымаў у цэлым станоўчую ацэнку І.Коўкеля і Э.Ярмусіка, бо быў выратавальным для бальшавіцкіх уладаў. У пэўны момант знаёмства з тэкстам нараджаецца пачуццё, што яго аўтары — не гісторыкі, а чырвонаармейцы адной з армій Тухачэўскага, якія пішуць «гісторыю» ў перапынках паміж баямі з «белапольскімі акупантамі» і іх «беларускімі пасобнікамі».
[2] Для параўнання П.Селіванаў і Н.Каменская ва ўжо згаданым выданні свае матэрыялы грунтавалі толькі на дакументах савецкіх архіваў, артыкулах У.Леніна, матэрыялах бальшавіцкага друку пачатку 20–х г. і працах савецкіх гісторыкаў.
[3] Н.Дэвіс шырока выкарыстоўвае тэрмін, прыняты польскай публіцыстыкай і гістарыяграфіяй.
[4] Гэтая інфармацыя пацвярджаецца працамі польскіх гісторыкаў. Гл.,напр., Pobog–Malinowski W. Najnowsza historia polityczna Polski. T.2, 1914––1939. Londyn,1967, і інш.
[5] Lipiński N. Walka zbrojna o niepodleglość Polski.1905–1918. Warszawa, 1931. S.254.

Наверх

Einsatz im „Reichskommissariat Ostland“. Berlin, 1998. (Сяргей Новікаў)

Лістапада 25, 1999 |

Einsatz im „Reichskommissariat Ostland“: Dokumente zum Völkermord im Baltikum und in Weisßrusßland 1941 — 1944 / hrsg. von Wolfgang Benz, Konrad Kwiet, Jürgen Matthäus. Berlin: Metropol, 1998. 301.

Нямецкі напад на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г. паклаў пачатак вайне, якую палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Трэцяга Райху разглядала як „вайну на вынішчэнне“. З асаблівай жорсткасцю акцыі тэрору праводзіліся на тэрыторыі балтыйскіх краін і Беларусі, дзе ўся паўната грамадзянскай улады знаходзілася ў руках адміністрацыі райхскамісарыяту „Остлянд“. На парадку дня тут стаялі розныя пытанні, у тым ліку сістэматычнае знішчэнне яўрэяў, камуністаў, цыган і інш. Шэраг дакументальных крыніц дае канкрэтныя звесткі пра дзейнасць удзельнікаў „вайны светапоглядаў“, якая вынікала з праграмы акупацыйнай палітыкі нацыянал–сацыялісцкай партыі фашысцкай Нямеччыны.

Публікацыя дакументаў пра масавы генацыд у краінах Прыбалтыкі і ў Беларусі пабачыла свет дзякуючы дзейнасці Цэнтра даследаванняў Берлінскага тэхнічнага універсітэта, у якім за апошнія тры гады выйшла серыя выданняў пад агульнай назвай „Нацыянал–сацыялістычная акупацыйная палітыка ў Еўропе 1939—1945“. Праект мае на ўвазе дзве мэты: па–першае, ліквідаваць навуковы і грамадскі дэфіцыт ведаў па згаданай праблеме, а па–другое, надаць ёй сапраўды „еўрапейскі“ характар шляхам пераадолення панаваўшых дагэтуль нацыянальных абмежаванняў.

Адметнасць рэцэнзаванай працы палягае ў тым, што яна пабудавана выключна на дакументальных матэрыялах, знойдзеных у архівах розных краінаў свету, у тым ліку Беларусі (Берасце, Менск), Літвы (Вільня), Латвіі (Рыга), Расіі (Масква), а таксама Нямеччыны (Фрайбург, Бон, Лудвігсбург), Ізраіля (Ерусалім), ЗША (Вашынгтон) і інш. — разам 263 архіўныя дакументы. Адзначым, што сярод іх даволі часта сустракаюцца крыніцы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага абласнога архіва — 82 дакументы, або амаль трэцяя частка ўсіх сабраных у выданні матэрыялаў. Пераважаюць дакументальныя крыніцы з архіўных фондаў даследчага Інстытута ЗША ў Вашынгтоне і сусветна вядомага Мемарыяльнага музея халакоста. Практычна кожная прыведзеная ў зборы крыніца падмацавана спасылкай. Аўтары адзначаюць, што вялікая колькасць дакументаў пачала трапляць у рукі даследчыкаў і ўводзіцца ў навуковы ўжытак толькі пасля адкрыцця архіваў і дазволу з боку афіцыйных установаў на вывучэнне новых фондаў.

Структура выдання і выбар матэрыялу падпарадкаваны мэце паказаць злачыннасць нацыянал–сацыялісцкай акупацыйнай палітыкі гітлераўскай Нямеччыны на аснове раней непублікаваных архіўных дакументаў. Галоўнай тэмай збору з’яўляецца праблема генацыду супраць яўрэйскага насельніцтва, таму па–за межамі выдання застаюцца іншыя злачынствы гітлераўцаў як супраць ваеннапалонных, так і супраць мірных грамадзян.

Увесь матэрыял тэматычна падзелены на 5 частак, перад кожнай з якіх даецца невялікі гістарычны нарыс.

У першым раздзеле („Rahmenplanungen und übergreifende Bestimmungen“, S. 13—71) аўтары прыводзяць шматлікія дырэктыўныя распараджэнні Гітлера і яго падначаленых па ажыццяўленні галоўнай мэты — заваёвы „жыццёвай прасторы на Усходзе“. Сярод 33 дакументаў, сабраных тут, можна сустрэць загады, указы, дырэктывы, лісты, заклікі вышэйшага кіраўніцтва фашысцкай Нямеччыны і прадстаўнікоў новай грамадзянскай адміністрацыі ў Генеральным камісарыяце Остлянд, Генеральных акругах Беларусі, Латвіі, Літвы. Асаблівую цікавасць для беларускіх гісторыкаў, на наш погляд, уяўляе першы дакумент — „Ліст райхсміністра і шэфа імперскай канцылярыі Ламэрса ад 18 ліпеня 1941 г.“, якім на адрас вышэйшага кіраўніцтва дасылаецца „Першы ўказ фюрэра аб увядзенні грамадзянскага кіравання на новазанятых усходніх тэрыторыях“. Апроч таго, у даследаванні сабраны важнейшыя дакументы, якімі дакладна рэгламентаваліся дзеянні немцаў па вырашэнні „яўрэйскага пытання“. Змест іх вызначаўся шматлікімі сакрэтнымі загадамі і прадпісаннямі.

У цэнтры ўвагі другой часткі — першая хваля забойстваў на тэрыторыі Прыбалтыкі і Беларусі („Erste Tötungswelle“, S. 71—115). Ход злачынстваў можна ўбачыць праз вывучэнне шэрагу дакументальных крыніц (рэгулярныя пісьмовыя паведамленні камандзіраў паліцэйскіх батальёнаў, зондэркаманд, атрадаў аховы, парадку і г.д.). Дваццаць шэсць дакументаў характарызуюць падзеі на тэрыторыі Латвіі. Заключнай часткай раздзела ахоплены ўсе краіны Прыбалтыкі і Беларусь, якія знайшлі адлюстраванне ў гадавых справаздачах зондэргруп і зондэркаманд.

Адметнасцю першай хвалі забойстваў, на думку аўтараў, можна лічыць „гетызацыю“, г.зн. з’яўленне на тэрыторыі Остлянда сістэмы гета. Менавіта так называецца трэцяя частка кнігі („Das Ghetto–System“, S. 115—220). Дваццаць два дакументы раскрываюць геаграфію стварэння сістэмы гета на тэрыторыі райхскамісарыята Остлянд паводле польскага ўзору 1939/40 з элементамі збору, вызначэння, экспрапрыяцыі і эканамічнай эксплуатацыі. Выкарыстанне яўрэйскага насельніцтва на працах, падзел і перадача яго маёмасці, становішча гета паказаны аўтарамі на матэрыялах амаль трыццаці дакументаў. Яны даюць уяўленне пра асноўныя формы кантролю, забойстваў, тэрору супраць яўрэяў, якія ажыццяўляліся Генеральнымі камісарыятамі Беларусі і Латвіі. Галоўным прыкладам для разгляду гэтай праблемы ў дачыненні да Літвы аўтары выбралі гета горада Каўнаса.

Чацвёртая частка („Zweite Tötungswelle“, S. 220—263) амаль цалкам прысвечана Генеральнаму камісарыяту Беларусь, на прыкладзе якога разглядаецца „другая хваля забойстваў“. Дакументы розных архіваў дазваляюць прасачыць ажыццяўленне „канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання“, даведацца пра спецыяльныя „яўрэйскія акцыі“, расстрэлы „зондэркаманды В“, а таксама падзеі ў Слуцку, Клецку, Лідзе, Вілейцы і іншых месцах Беларусі. Апроч таго, прыведзены сведчанні аб партызанскай барацьбе і „паляванні на яўрэяў“. Змест 16 дакументаў, аб’яднаных пад назвай „Акцыя Баранавічы“, раскрывае злачынную дзейнасць пастоў жандармерыі ў Міры, Ляхавічах, Нясвіжы, Баранавічах і Стоўбцах. Напрыканцы пададзена схема ваеннага жандармскага падпарадкавання з усімі звёнамі і ступенямі.

У заключнай і самай кароткай частцы дакументальнага збору („Konzentrationslager“, S. 264 — 271) разгледжаны факты, якія тычацца знаходжання яўрэяў у канцэнтрацыйных лагерах. Чытач можа пазнаёміцца толькі з сямю дакументамі (лісты райхскамісара Остлянда, датаваныя жніўнем, кастрычнікам і снежнем 1943 г., паведамленні каменданта канцэнтрацыйнага лагера ў Каўнасе, інфармацыя гарадскога камісара Рыгі і інш.).

Завяршае працу бібліяграфія, куды ўваходзяць надрукаваныя зборы крыніц і дакументаў, найважнейшыя публікацыі па тэме, а таксама дзённікі, мемуары і г.д.

Такім чынам, рэцэнзаванае выданне ўводзіць у навуковы ўжытак значны корпус арыгінальных крыніц па гісторыі другой сусветнай вайны, якія беларускія гісторыкі могуць выкарыстаць для запаўнення прабелаў у даследаванні акупацыйнай палітыкі гітлераўскай Нямеччыны.

Сяргей Новікаў
Менск



Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём (Алег Гардзіенка)

Лістапада 24, 1999 |

Юрэвіч, Лявон. Жыцьцё пад агнём. (Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі). Менск. Спэцвыпуск часопісу «ARCHE». 1999. 256.

Гэтая кніга чарговы раз падрывае міф пра ўсенародны характар савецкага супраціву гітлераўскім акупантам пад час апошняй вайны. У СССР усіх выхоўвалі на легендах пра піянераў–герояў і Сусаніных ХХ ст. Аднак у Беларусі было ўсё ж інакш. «Жыцьцё пад агнём» і ёсць поглядам на вайну з іншага, несавецкага боку.

Барыс Рагуля — галоўны герой кнігі і аўтар успамінаў, пакладзеных у яе аснову, пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Наваградку, у настаўніцкай семінарыі, а напрыканцы 1943 г. арганізаваў і ўзначаліў Наваградскі конны эскадрон, які найперш змагаўся з савецкімі партызанамі, а таксама бараніў насельніцтва ад рабаўніцтва з боку як немцаў, так і польскіх партызанаў.

У прадмове да выдання яго рэдактар зазначыў: «Дык што ўсё ж такі дзеялася на Беларусі падчас другой сусветнай вайны? — на гэтае і іншыя пытаньні чытачы кнігі знойдуць адказы на старонках гэтай кнігі». Аднак чытачы не знойдуць тут адказу на гэтае пытанне, бо погляд Барыса Рагулі — гэта адзін з мноства поглядаў беларускіх нацыянальных дзеячоў на падзеі вайны, і лічыць ягоныя погляды ісцінай было б неразумна. На ісціну могуць прэтэндаваць у сваіх успамінах і Радаслаў Астроўскі, і Леанід Галяк, і Язэп Малецкі, але ўсе яны выказваюць часам зусім працілеглае разуменне падзеяў вайны.

Структурна кніга складаецца з дзвюх частак: «Згадак» і «Дакумэнтаў». «Згадкі» распавядаюць пра жыццёвы шлях героя кнігі ад нараджэння ў 1920 г. да стварэння Беларускага эскадрону ў 1943 г. (чатыры часткі: «Сталенне», «Ваеннапалоны», «Свабода», «Нарэшце — вызваленне! Альбо?»). Аўтарам кнігі пазначаны Лявон Юрэвіч, хаця аповед вядзецца ад першай асобы, ад Б.Рагулі. Першая частка, хоць і самая маленькая, ахоплівае найбольшы перыяд жыцця героя — да 1939 г., пачатку ІІ сусветнай вайны. Другая частка — пра нямецкі палон, у якім апынуўся Рагуля ў верасні 1939 г., становішча беларусаў у лагеры для ваеннапалонных. Цікава апісаны прыезд у лагер Часлава Ханяўкі, беларускага палітычнага дзеяча ў Нямеччыне, сябра Беларускага прадстаўніцтва ў Берліне, ды механізм вярбоўкі беларусаў на супрацоўніцтва з немцамі. Вось як Рагуля характарызуе Ханяўку: «Я вельмі добра ўсьведамляў, што Ханяўка — здраднік, які адкрыта супрацоўнічае зь немцамі, але ў мяне хапіла розуму нічога не сказаць яму ў твар» (30). Іроніяй лёсу, літаральна праз паўтары гады Рагуля ў гэтых адносінах ужо нічым не адрозніваўся ад Ханяўкі.

Аўтар неаднаразова спробаваў уцячы з палону. Ён з горыччу піша, што і пры панскай Польшчы, і ў нямецкім палоне з Савецкай дзяржавай звязваліся вялікія надзеі. Камуністычная прапаганда добра працавала, і ў нямецкім лагеры хлопцу мроілася вольнае жыццё ў Заходняй Беларусі, якая ўжо была акупаваная Саветамі. Туды ён нарэшце і ўцёк.

Першыя радкі трэцяй часткі «Свабода?» могуць шакаваць чытача жорсткай праўдай пра «вызваленне» верасня 1939 г. «На досьвітку мы прыйшлі на падворак, які стаяў у баку ад дарогі. Мы падышлі да хаты, пагрукалі ў дзьверы й чакалі адказу. У дзьвярах зьявіўся спужаны чалавек і спытаўся , хто мы такія. Мы адказалі, што ваеннапалонныя, уцяклі ад немцаў і толькі–толькі апынуліся на радзіме. Мы папрасілі яго расказаць нам пра тое, што чуваць у краіне. Селянін паглядзеў на нас і сказаў: «Ідыёты! Вяртайцеся да немцаў і прыходзьце разам зь імі, каб вызваліць нас!» (60).

Вяртанне ў Беларусь стала фатальным для Барыса. З першых дзён у краіне Саветаў ён на сабе адчуў усе выгоды савецкага жыцця. Самыя драматычныя старонкі — гэта расповед пра арышт Рагулі супрацоўнікамі НКВД і пра жудасныя катаванні. Арыштаваць яго было проста: вярнуўся з нямецкага палону — значыць падасланы вораг і шпіён. Яго абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць Нямеччыны, прымушалі падпісаць патрэбныя паперы. Прыгаварылі да расстрэлу, але ажыццявіць яго чэкістам перашкодзіў пачатак вайны.

У чацвёртай частцы «Згадкаў» апісваецца жыццё на Наваградчыне пад нямецкай акупацыяй. Рагуля характарызуе ўсталяванне на Наваградчыне беларускай адміністрацыі, змаганне з польскімі дзеячамі за «жыццёвую прастору». Беларускія нацыянальныя дзеячы, піша Рагуля, спадзяваліся на тое, што нямецкая ўлада дасць беларусам аўтаномію. «Немцы былі спыненыя саветамі й прымушаныя контратакаваць. Гэта дало нам надзею, што зь немцамі будзе лягчэй дамовіцца й яны дадуць нам больш свабоды й незалежнасьці, створаць буфэрную дзяржаву зь Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі, што дазволіць супрацьстаяць Савецкаму Саюзу. Мы ўсё яшчэ аддавалі перавагу нямецкай акупацыі, а не савецкай. Магчыма, таму, што яшчэ дрэнна ведалі немцаў» (128).

Аўтар успамінаў характарызуе культурнае, школьнае і грамадскае жыццё Наваградчыны ў часе нямецкай акупацыі. Роля самога Рагулі на Наваградчыне не зусім зразумелая. Свой узлёт ён тлумачыць прыхільным стаўленнем да ягонай асобы нямецкіх чыноўнікаў. Падаецца, што ўласная роля ў тагачасных падзеях ім перабольшана. Ён быў звычайным перакладчыкам пры нямецкай адміністрацыі. Прывядзем цытату: «Я ведаў мясцовых людзей і ведаў, хто чаго варты. Паступова я стаў набіраць усё большы ўплыў пры вызначэньні лёсаў тых, каго падазравалі ў сувязях з камуністамі, і ў мяне зьявілася магчымасьць абараняць. Я не рабіў адрозненьняў між людзьмі…» (131). Чытаючы гэтыя ўспаміны, робіцца ўражанне, што Рагуля быў асноўным абаронцам народу на Наваградчыне. Чаму ж тады на Наваградчыне ад рук фашыстаў загінула блізу 45 тыс. жыхароў?

Спыняецца Б. Рагуля і на такіх падзеях часоў вайны, як стварэнне Беларускай Незалежніцкай Партыі, сябрам якой ён стаў, увайшоўшы ў кіраўнічае ядро. Цікава, што ў «Жыцьці пад агнём» Рагуля падае інфармацыю пра тое, што ён быў рэдактарам друкаванага органа партыі «Бюлетэня БНП» — «адказным за выпуск шмат якіх нумароў быў я» (145), але Сяргей Ёрш, даследчык БНП, у сваёй кнізе «Вяртаньне БНП», базуючыся на вядомых яму крыніцах, піша, што ў акупаванай Беларусі выйшла два нумары «Бюлетэня», і толькі другі нумар рэдагаваў Барыс Рагуля (Ёрш, Сяргей. «Вяртаньне БНП». Менск—Слонім, 1998, с.126–130).

У «Згадках» трапляецца шмат недакладнасцяў, блытаніны ў датах, перакручвання фактаў. Напрыклад, сцвярджаецца, што доктар Ермачэнка быў высланы ў Прагу гаўляйтэрам Готбэргам пасля смерці Кубэ (151). На самай справе Ермачэнку выдалілі пасля чэрвеня 1943 г. Няпраўда і тое, што Саюз Беларускай Моладзі меў уніформу (154): СБМ не меў грошай, каб забяспечыць сваіх сяброў аднолькавай формай. Інтрыгуе і сказ пра сяброў СБМ, якія «аддавалі салют рымскім узмахам рукі» (151). Шкада, што Б. Рагуля абрывае ўспаміны на 1943 г. і чарговы раз унікае размовы пра свой эскадрон.

У «Дакумэнтах» першымі змешчаны ўспаміны «Наваградзкі эскадрон» пад псеўданімам Рагулявец. Яны напісаны, мяркуючы па дасведчанасці аўтара, ці чалавекам вельмі набліжаным да самога Рагулі, ці ім самім. Хоць тэкст прэтэндуе на статус крыніцы, гэта хутчэй літаратурны твор. «Наваградзкі эскадрон» падзяляецца на дзве часткі: «Эскадрон фармуецца» і «Эскадрон у акцыі». У першай распавядаецца пра стварэнне коннага эскадрона ў 1943 г., і аўтар падае тут шмат цікавага матэрыялу пра механізм узнікнення фармавання, пра палітычнае жыццё Наваградчыны, пра тое, як «рагуляўцы» канфліктавалі з немцамі і гэта заўсёды сыходзіла ім з рук (177—178). У другой частцы асвятляецца ваенная дзейнасць эскадрона ў 1944 г., пераможнае (!) змаганне як з савецкімі, так і з польскімі партызанамі. Пішацца, што ў баі з партызанамі каля Карэлічаў (220—230) партызаны страцілі каля 65 забітымі і столькі ж параненымі, рагулеўцы ж — тры лёгка параненых і пяць патрапілі ў палон. Калі б з партызанамі можна было так лёгка распраўляцца, то немцы сваімі сіламі знішчылі б іх яшчэ ў 1941—1942 г. Такое ўражанне, што «Наваградзкі эскадрон» напісаны па тым прынцыпе, што і творы афіцыйнай савецкай літаратуры.

У наступным раздзеле «Дакумэнтаў» змешчаны артыкул Язэпа Сажыча «Мілітарызацыя Нямеччыны ў часе нямецкай акупацыі 1941–1944». Аўтар, будучы Прэзідэнт Рады БНР, пад час вайны быў камандзірам падафіцэрскай школы Беларускай Самааховы ў Наваградку, а потым узначаліў чыгуначны батальён у Лідзе. Ён характарызуе дзейнасць вайсковых фармаванняў на Наваградчыне, змену нямецкіх адносінаў да праблемаў беларускага войска, вайсковую эміграцыю з Беларусі на Захад. Успаміны Сажыча не выклікаюць такіх нараканняў, як успаміны Рагулеўца. Аднак звернемся да характарыстыкі Другога Усебеларускага Кангрэсу. «У часе Другога Усебеларускага Кангрэсу мне даручана была зь іншымі нашымі афіцэрамі ахова гэтага кангрэсу — у выпадку нападу партызанаў або Немцаў, якім магло не спадабацца завялікае вымаганне незалежнасьці» (246). Гэта няпраўда, што немцы маглі выступіць супраць ўдзельнікаў Кангрэсу. Кангрэсмены маглі прымаць якія заўгодна пастановы, нават пра далучэнне Беларусі да Злучаных Штатаў: немцам было ўсё роўна, бо ўжо пачалася аперацыя „Багратыён“ і яны, усведамляючы, што прайгралі, сталі адступаць. Так што казаць пра незвычайную смеласць беларусаў на Кангрэсе не выпадае. Варта прыгадаць, што па першым патрабаванні немцаў была пасланая прывітальная тэлеграма Гітлеру, прычым без аніякага супраціву з боку беларускіх палітычных дзеячаў.

Выдаўцы кнігі сцвярджаюць, што прыведзеныя ў канцы выдання Песні Штурмовага Звязу (251—255) друкуюцца ўпершыню. Не ведаю, як «Родная краіна» і «Новыя часы», а вось «Чутны гоман — там войска спявае» друкавалася ў гарадзенскай газеце «Пагоня» ў сакавіку 1995 г.

«Жыццё пад агнём», як і іншыя эмігранцкія выданні, стракаціць штампамі: вораг беларускага народу, прыяцель беларускага народу, польскія дзяўчаты лёгкіх паводзінаў, якія, спакушаючы немцаў, працуюць на АК. Разам з тым, гэтая кніга, — дакладней яе першая частка, — лепшае з мэмуарыстыкі, напісанай на эміграцыі. Магчыма таму, што апрацоўваў матэрыялы Лявон Юрэвіч. Што да выгляду кнігі, то ён мог быць лепшым: няўдалы макет, дрэнная якасць фотаздымкаў, кепска вычытаны тэкст.

Менск Алег Гардзіенка

Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944—56 г. (Якуб Наваградцаў)

Лістапада 23, 1999 |

Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944–56 гг. Даведнік. Архіў найноўшай гісторыі / Пад рэдакцыяй А. Дзярновіча. Менск, 1999.

Сама назва кнігі інтрыгуе, бо перыяд 1944–56 г. у беларускай гісторыі цалкам невядомы. Пра які–кольвечы антыкамуністычны супраціў у Беларусі пасля 1944 г. проста нідзе не пісалася. Мусім пагадзіцца з тым, што ў Беларусі супраціў не быў такі моцны, як у прыбалтыйскіх рэспубліках ці ў Заходняй Украіне. Аднак, як сведчаць матэрыялы кнігі, змаганне з савецкай уладай на тэрыторыі Беларусі ўсё ж вялося, і беларусы не былі сляпой бясформеннай масай, што здаліся на міласць новай уладзе.

У складанні гэтага даведніка бралі ўдзел Сяргей Ёрш, Міхась Чарняўскі, студэнты Беларускага Калегіюма і інш. Кнігу складаюць раздзелы: „Пэрсаналіі“, „Арганізацыі, асяродкі, партыі, фармацыі“, „Акцыі“, „Выданьні“, „Узнагароды“, а таксама спіс літаратуры па тэме. Спецыфіка антысавецкага супраціву ў Беларусі вымушае звярнуцца перш да другой часткі кнігі „Асацыяцыі, асяродкі, рухі, фармацыі“. Паваенны антыкамуністычны рух у даведніку класіфікуецца па наступных крытэрах: па нацыянальнай прыкмеце (беларускі, польскі, украінскі) і па ідэйнай аснове (збройная партызанка, моладзевае падполле, духоўная апазіцыя (рэлігійныя рухі)). Дык вось найбольш пытанняў выклікае „партызанка“ (беларускі партызанскі рух пасля вайны), па якой абсалютную большасць артыкулаў напісаў папулярызатар тэмы Сяргей Ёрш. Можна было чакаць, што ў даведніку нарэшце будзе пададзена і колькасць партызанаў, і арэал іхнай дзейнасці, і акцыі, і наогул, хто ёсць хто ў партызанскім руху. Аднак гэтага няма. „Нацыянальныя партызанскія аддзелы … пад час нямецкай акупацыі дзейнічалі ў многіх раёнах Беларусі“, піша Ёрш (129). Што значыць „многія“? Хацелася б ведаць хоць некалькі канкрэтных раёнаў. Бо можа стварыцца ўражанне, што нацыянальная партызанка была масавай. Чытаем далей: „Звычайна партызаны праводзілі дыверсіі й тэрарыстычныя акты напярэдадні або пад час савецкіх святаў, палітычных мерапрыемстваў: рабіліся напады на выбарчыя участкі, на сельсаветы, знішчалася дакумантацыя, савецкая сымболіка, праводзіўся тэрор супраць савецкіх, партыйных актывістаў, супрацоўнікаў міліцыі, дзяржбяспекі, вайскоўцаў. Нярэдка супраціў набываў формы лякальных паўстаньняў“ (128). Хацелася б пабачыць пералік мясцовасцяў, хаця б тых, дзе адбываліся паўстанні і які быў іхны размах.

Пяройдзем да артыкула „Чорны кот“ (157–159). Недасведчанаму чытачу патлумачу, што „Чорны кот“ — асноўнае беларускае нацыянальнае партызанскае фармаванне пасля вайны. Спасылка ў артыкуле на гісторыка А. Міхальчанку, які падае дату ўзнікнення гэтай арганізацыі, здаецца недарэчнай, бо Міхальчанка не займаецца даследаваннем беларускага паваеннага супраціву. Тым больш, што згаданая публікацыя Міхальчанкі, апублікаваная ў „Советской Белоруссии“ ў 1990 г., пісалася для ганьбавання беларускай нацыянальнай сімволікі, і яе аўтар наўмысна адшукваў „смажаныя“ факцікі. Адносна „Чорнага ката“ ў даведніку не знойдзем ніводнага факта, ніводнай лакалізацыі дзейнасці партызанаў. Зразумела, што большасць архіўных крыніцаў па антысавецкай партызанцы надзейна схаваныя ў спецсховішчах КДБ, аднак падаецца немэтазгодным абсалютнае прыняцце на веру публікацый беларускіх эміграцыйных выданняў, а тым больш „Беларускага Голасу“ (Таронта). Не варта безаглядна ўслаўляць антысавецкую партызанку, бо там (у партызанскіх атрадах) былі і звычайныя бандыты. Выходзіць, што мы надаем ранг герояў усім партызанам, што змагаліся за светлыя ідэалы супраць камуністычнай чумы, але яны ж забівалі і звычайных людзей, адзінай віной якіх была падтрымка савецкай улады.

Значна лепш выглядаюць нарысы Сяргея Ярша пра ўкраінскае падполле: тут мы знаходзім звесткі і пра арэал дзейнасці, і пра колькасць партызанаў, і пра акцыі ды кіраўніцтва (149—154). На добрым навуковым узроўні артыкул пра „Армію Краёву“, напісаны Аляксеем Ліцвіном (113—118). Руху моладзі тычацца артыкулы пра моладзевыя арганізацыі на Глыбоччыне, Пастаўшчыне, Наваградчыне, серыя артыкулаў Міхася Чарняўскага пра Смаргонска–Мядзельскае падполле. Яны раскрываюць незвычайныя старонкі гісторыі пасляваеннай Беларусі — моладзевага супраціву, непрыняцця савецкай улады і жорсткіх рэпрэсіяў з боку савецкіх карных органаў. Але й гэтыя артыкулы напісаныя пераважна на падставе ўспамінаў удзельнікаў антысавецкіх арганізацый. Яны не могуць даваць цэласнай карціны тагачасных падзеяў, бо памяць чалавека суб’ектыўная, а аўтары ўспамінаў, якія маглі не ведаць ўсёй палітры падзеяў, імкнуцца рабіць абагульняльныя высновы.
Асобна варта выдзеліць артыкулы рэлігійнай праблематыкі: „Каталіцкі рух у Беларусі“ (133—137) і „Пратэстанцкі рух у Беларусі“ (142—143), напісаныя Алегам Гардзіенкам. Вера (каталіцкая, пратэстанцкая) стала своеасаблівай апазіцыяй бальшавіцкаму ладу. Людзі, якія не далучаліся ні да партызанкі, ні да антысавецкіх арганізацый, але і савецкай улады не прымалі, знаходзілі ўласнае „я“ ў веры ў Бога, праз якую пазбаўляліся ідэалагічнага савецкага дыктату. Праўда, у вышэйзгаданых артыкулах мусілі быць скарыстаныя крыніцы з Нацыянальнага Архіва.

Раздзел „Персаналіі“ змяшчае звесткі больш чым пра 200 асобаў, прычым артыкулы тут самыя розныя: ад кароценькіх зацемак да нарысаў па некалькі старонак. Атрымалася, што нарыс пра аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў супраціву Усевалада Родзьку (80) меншы, чым артыкул пра шараговага ўдзельніка моладзевага падполля. Падаецца, што некаторыя нарысы пра ўдзельнікаў гэтага падполля, напісаныя студэнтамі Беларускага Калегіюма, неапраўдана вялікія. Зусім інакш выглядаюць артыкулы пра партызанаў Сяргея Ярша, кампактныя і лагічныя.
У раздзеле „Акцыі“ самых акцыяў няшмат. Пераважна гэта рэпрэсіі савецкіх карных органаў супраць партызанаў: „Антыпартызанская апэрацыя ў Заходняй Беларусі напрыканцы 1944 г.“ (161), „Чэкісцка–вайсковая апэрацыя ў Берасьцейскай і Пінскай абласьцёх з 15.01. па 20.02.1945“ (161), „Антыпартызанская акцыя ў Маладэчанскай вобласьці ў студзені–траўні 1946 г.“ (164) і г.д. Ёсць інфармацыя пра дэсанты дыверсійных групаў у Беларусь, пра акцыі партызанаў супраць органаў савецкай улады. Але таксама і да гэтых матэрыялаў трэба адносіцца з насцярогай, бо што датычыцца крыніцаў, то базуюцца яны на паведамленнях у эміграцыйнай прэсе, а значыць, не пазбаўленыя перабольшванняў.

Лічу, што раздзел „Выданні“ (171—177) не варта было ўключаць у даведнік, бо выданняў, якія тут апісваюцца, у нас проста няма: яны ці не захаваліся, ці надзейна схаваныя ў спецсховішчах. То ці варта было пісаць, спасылаючыся адно на згадкі. Тое ж можна сказаць і пра раздзел „Узнагароды“ (179—181), уведзеныя для змагароў з савецкай уладай Радай БНР пад старшынствам Міколы Абрамчыка. На маю думку, эмігранты маглі далёка ад Радзімы распрацоўваць розныя рэчы, якія не мелі ніякага дачынення да ўнутранага жыцця краіны. Паказальны ў гэтым плане прыклад Радаслава Астроўскага, прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, які быццам узнагароджваў на эміграцыі медалямі і званнямі сваіх сваякоў. Таму да ўсталявання сістэмы ўзнагародаў трэба ставіцца крытычна. Рэальная каштоўнасць дадзеных узнагародаў невядомая.

Кніга багата ілюстраваная, але надзіва бракуе фотаздымкаў некаторых значных дзеячаў антысавецкага супраціву і нацыянальнага руху, артыкулы пра якіх падаюцца: гэта Васіль Супрун, Антон Сокал–Кутылоўскі, Усевалад Родзька, Янка Філістовіч, Лявон і Юрка Луцкевічы, Зміцер Касмовіч. Наколькі вядома, здымкі гэтых людзей ёсць, трэба было толькі адшукаць. Няма ў кнізе артыкулаў пра некаторых асобаў, хоць дадзеная спасылка на тое, што такі артыкул мусіць быць (напрыклад, Барыс Рагуля, Іван Шынько, Міхась Ганько).

Трэба аднак прызнаць, што як першы досвед падобнага выдання кніга мае вялікае значэнне. Фактычна яна сцірае белую пляму з часткі нашай гісторыі ХХ ст.

Менск
Якуб Наваградцаў

Turonek, Jerzy. Weißruthenien: Zweitfrontenkrieg der Ideologien (Сяргей Новікаў)

Снежня 4, 1998 |

TURONEK, JERZY. Weißruthenien: Zweifrontenkrieg der Ideologien, y: Anpassung — Kollaboration — Widerstand: kollektive Reaktionen auf die Okkupation / Wolfgang Benz u.a. (Hrsg.). Berlin: Metropol, 1996. S.191–198.

Артыкул Юрыя Туронка з’яўляецца адной з 15 навуковых работ, змешчаных у першым выданні Цэнтра даследаванняў Берлінскага тэхнічнага універсітэта. На працягу трох апошніх гадоў тут пабачыла свет серыя выданняў пад агульнай назвай „Нацыянал–сацыялістычная акупацыйная палітыка ў Еўропе 1939—1945 г.“. Адзначым, што выканаўцы маюць дваякую мэту: па–першае, ліквідаваць навуковы і грамадскі дэфіцыт ведаў па згаданай праблеме, а па–другое, надаць ёй сапраўды „еўрапейскі“ характар даследавання праз пераадоленне дагэтуляшніх нацыянальных абмежаванняў.

У некаторай меры на дасягненне вызначанай мэты скіраваны артыкул вядомага беларускаму чытачу аўтара кнігі „Беларусь пад нямецкай акупацыяй“ — Ю.Туронка, які цяпер разглядае праблему „Ідэалагічная вайна на два франты ў Беларусі“.

Публікацыя складаецца з чатырох невялікіх частак. У першай аўтар характарызуе складанасць беларускага нацыянальнага руху і звяртае ўвагу на той факт, які меў месца ў пачатку ХХ стагоддзя, калі пад час I сусветнай вайны імкненні беларусаў да нацыянальнай і культурнай самастойнасці знайшлі падтрымку з боку нямецкай акупацыйнай улады. З пачаткам другой сусветнай вайны беларускі народ трапляе „другі раз“ (191) пад нямецкую акупацыю. Палітычны лёс Беларусі, ці „беларускае пытанне“ да вайны не мела яснага ўспрымання ў вышэйшых колах Трэцяга Рэйху. На этапе нямецка–савецкага супрацоўніцтва яму зноў „не надаюць асаблівай увагі“. Гэта адбываецца толькі ў час ваеннай і ваенна–эканамічнай падрыхтоўкі да вайны. Са спасылкай на даступныя дакументы аўтар сцвярджае, што ў дачыненні да Беларусі Гітлер канчаткова вызначаецца 17 сакавіка 1941 г., калі перадае пытанні распрацоўкі палітычных і эканамічных мэтаў Імперскаму міністэрству па акупаваных усходніх абласцях. Супрацоўнікі Рэйхсміністэрства хоць і ўхвалялі нацыянальна–дзяржаўную аўтаномію Беларусі, аднак свае разважанні ў дачыненні да гэтага абмяжоўвалі поглядамі пра слабасць нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і недахопамі іх культурна–эканамічнага развіцця. Адпаведна ўсё гэта патрабавала цяжкіх і працяглых намаганняў для ўтварэння „дзеяздольнага дзяржаўнага арганізму“. Пра нявызначанасць пытання сведчыць і ліст Генеральнага камісара Беларусі на адрас Рэйхскамісарыята „Остланд“ ад 12 жніўня 1943 г., у якім Вільгельм Кубэ вымушаны быў заявіць пра адсутнасць дакладнага палітычнага рашэння пра будучыню Беларусі. На сваё пытанне — „Рэйхсвобласць“, „Мясцовае кіраванне“ ці „Калонія“? — ён так і не атрымаў з Берліна канкрэтнага адказу.

Складаным было гэтае пытанне і для насельніцтва, якое пад час нямецкага ваеннага нашэсця займала пазіцыю чакання ці маўчання. Значна прасцей можна вызначыцца ў дачыненні да паводзінаў інтэлігенцыі (194), асабліва яе нацыянальна арыентаваных колаў. Іх шматлікія прадстаўнікі пакінулі Беларусь яшчэ ў верасні 1939 г., калі ў якасці бежанцаў знайшлі прытулак на Нямеччыне. Адной з мэтаў іх тамтэйшага знаходжання было спадзяванне на магчымасць падрыхтоўкі справаў нацыянальна–дзяржаўнай самастойнасці Беларусі. У гэтым іх чыннасць не адрознівалася ад дзейнасці ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх і эстонскіх эмігрантаў.

Другую частку Ю.Туронак пачынае з тэзы, што нямецкае ваеннае нашэсце ў Заходняй Беларусі было сустрэта з радасцю як з боку польскага, так і карэннага беларускага насельніцтва. Гэта ж тычылася ў значнай меры і ўсходняй часткі краіны, нягледзячы на акцыі вайсковых фармаванняў. Прычыны такога стаўлення даследчык шукае не ў ідэалагічных матывах, а ў незадаволенасці жыхароў калектывізацыяй і жахам прымусовай высылкі ва ўсходнія часткі СССР. У Беларусі летам 1941 г. было ўсталявана часовае вайсковае кіраванне, перад якім стаялі дзве задачы: захаванне спакою і парадку і ваенна–эканамічнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў. Для вырашэння некаторых пытанняў трэба было звяртацца да мясцовага насельніцтва. Запланаваны пераход да цывільнага кіравання на ўсёй тэрыторыі не атрымаўся з прычыны ваенных падзеяў, у выніку якіх дайшло да „чарговага падзелу“ Беларусі.

У наступнай частцы аўтар паказвае структуру „заходняга“ цывільнага кіравання, якое знаходзілася ў Менску, аднак было падпарадкавана райхскамісару Лёзэ. Прамежкавыя адміністрацыйныя ступені займалі галоўныя камісарыяты ў Менску і Баранавічах, якія пад час акупацыі не адыгралі значнай ролі і таму былі ліквідаваныя ў сакавіку 1943 г. На ніжэйшай ступені нямецкага акупацыйнага бюракратычнага апарату знаходзіліся Менскі гарадскі і 10 абласных камісарыятаў, а таксама зямельныя адміністрацыі. Становішча Кубэ як прадстаўніка цывільнага кіравання ў Беларусі аўтар характарызуе як „не вельмі трывалае“. Гэта тлумачыцца часам супярэчлівымі і контрпрадукцыйнымі дырэктывамі, якія прыходзілі з Берліна і не ўлічвалі мясцовых інтарэсаў наконт усталявання моцнай структуры кіравання. Сярод іншых сфераў дзейнасці Генеральнага камісара былі такія, як прапаганда, паліцыя, пошта, транспарт, а таксама палітычна–эканамічныя праблемы. Да ўсяго, параўнальна з Украінай, дзе Генеральны камісар кіраваў „пры дапамозе махоркі, гарэлкі і кнута“, Кубэ наадварот, звяртаўся да „палітычных метадаў і культурных мераў“. Сярод іх аўтар называе школьны загад ад 10 верасня 1941 г., паводле якога беларускаму і польскаму насельніцтву гарантавалася правядзенне заняткаў на родных мовах. У адпаведнасці з сваёй канцэпцыяй аўтаноміі Кубэ спрабаваў, з аднаго боку — умацаваць уласную ініцыятыву насельніцтва, напрыклад, у форме „Беларускай самапомачы“, а з другога — праз уключэнне карэннага насельніцтва ў склад нямецкай акупацыйнай адміністрацыі надаць ёй характар сумеснага кіравання. На практыцы такі крок быў ажыццёўлены праз стварэнне пры Генеральным камісарыяце асобнага беларускага „Нэбенбюро“, якое магло стаць пачаткам будучага цэнтральнага „самакіравання“ (197).

Заключная частка прысвечана разважанням наконт „паразумення і кааперацыі“ Генеральнага камісарыята з мясцовымі палітычнымі арганізацыямі. Мясцовыя беларускія „партыі“ ствараліся ў гэты перыяд на падставе сваіх асабістых ці нацыянальных інтарэсаў, прычым былі гатовыя супрацоўнічаць з нямецкім цывільным кіраваннем. Насуперак гэтаму выступалі слабыя падпольныя польскія і савецкія арганізацыі. Але для большасці жыхароў, асабліва сельскіх, гэта быў час, калі яны прытрымліваліся адзінай пазіцыі: далей ад палітыкі, каб выжыць. Па меры павелічэння рабавання і рэквізіцый як з боку акупаванай улады, так і партызанскіх фармаванняў, такая пазіцыя замацоўвалася. Адносіны да акупацыйнай улады ўскладняла ейная ж палітыка генацыду, асабліва супраць ваеннапалонных і яўрэяў. Аднак гэтыя фактары паасобку не з’явіліся дастатковымі падставамі для актыўнага супраціву. Таму насельніцтва, заключае аўтар, магло б быць больш актыўным у дачыненні да кожнай з тых дзвюх партый вайны, калі б палітычная воля ўлады магла прывесці да сацыяльна–эканамічных зменаў.

Менск

Сяргей Новікаў

Гартмут Рус. СД у Баранавічах (1941–1943)

Чэрвеня 18, 1998 |


Для даследавання ўладарання нямецкага акупацыйнага рэжыму ў Савецкiм Саюзе пад час II сусветнай вайны судовыя акты пасляваенных працэсаў над нацыстамi застаюцца той крынiцай матэрыялаў, якая да сённяшняга часу амаль не выкарыcтоўвалася. З прычыны часта сенсацыйнага характару комплексу злачынства i яго прычынаў (а менавiта iх высвятленне было задачай тых працэсаў), iншыя дэталi агульнага кантэксту нямецкага акупацыйнага рэжыму, якiя пры гэтым высвятляюцца, большай часткай застаюцца па-за ўвагай або разглядаюцца як неiстотныя. Але няма, бадай, нiводнай iншай групы крынiц, якая б давала такое мноства фактаў i iнфармацыi ў дачыненні да лакальных штодзённых праяў акупацыйнага рэжыму. Пра тое, якая частка палiтычных намераў, iдэaлагiчных установак, загадаў, дырэктываў i ўказаў нацыянал-сацыялiсцкага кiраўнiцтва даходзiла да нiжняга ўзроўню акупацыйнай сiстэмы i як гэта там потым ажыццяўлялася, ёсць змястоўныя звесткi ва ўспамiнах былых удзельнiкаў акупацыi i ацалелых ахвяраў, сведкаў — у кожным выпадку з тагачаснага пункту гледжання i ў адпаведнасцi з ўласнай пазiцыяй. Вядома, трэба ўлiчваць, што мясцовая перспектыва была абмежаванай, што ўспамiны былых удзельнiкаў i пацярпелых з цягам часу часткова сцерлiся, што факты ў iнтэрпрэтацыi абвiнавачаных не абавязкова адпавядалi патрабаванням пошуку гiстарычнай iсцiны, а ў першую чаргу вызначалiся iмкненнем адмовiць уласную вiну i адказнасць. І ахвяры, y якix, як правiла, не было магчымасцi ўбачыць унутранную структуру акупацыйнага рэжыму, таксама мелi, адпаведна, аднабаковае ўяўленне. Усё гэта патрабуе асцярожнага i крытычнага абыходжання з гэтым матэрыялам[1], аднак без яго — у прыватнасцi таму, што захавалася мала тагачасных дакументаў лакальнага зместу — было б немагчыма напiсаць гэты артыкул пра апорны пункт СД* у беларускiм горадзе Баранавiчы.

Увосень 1941 г., калi пасля ўтварэння генеральнага камiсарыяту Беларутэнiя (1.9.1941) вялiкiя часткi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi перайшлi ў распараджэнне айнзацгрупы А, Вольдэмар Амелунг, прыбалтыйскi немец, якому на той час было няпоўных 27 гадоў, прыняў пасаду начальнiка СД у Баранавiчах, на якой i заставаўся, з адным кароткiм перапынкам[2], да восенi 1943 г. Тым самым — спачатку ў межах паўнамоцтваў айнзацгрупы А — адбылася рэарганiзацыя мабiльнай аператыўнай групы ў стацыянарны штаб СД, таму што ўжо ў вераснi 1941 г. д-р Вальтэр Штальэкер называў сябе не проста «начальнiк аператыўнай групы», а «камандуючы Палiцыяй бяспекi i СД Остлянда», рэзiдэнцыя яго знаходзiлася ў Рызе[3]. У Баранавiчах была фiлiя менскага каманднага пункта палiцыi бяспекi i СД, поўная назва якой гучала так: «Kамандзiр палiцыi бяспекi i СД Беларутэнii — Баранавiцкая фiлiя». Падпарадкоўвалася яна непасрэдна камандзiру палiцыi бяспекi ў Менску, якi ў сваю чаргу атрымлiваў загады непасрэдна ад шэфа Галоўнага Імперскага ведамства бяспекi (RSHA) у Берлiне i быў падначалены Камандуючаму палiцыi бяспекi i СД у Рызе толькi ў сэнсе штатнага раскладу. Гэтую пасаду займаў у беларускай сталiцы з лютага 1942 да чэрвеня 1943 г. обэрштурмбанфюрэр д-р Эдуард Штраўх, «менскi рэзнiк», юрыст, былы старшы ўрадавы саветнiк, алкаголiк, якi ў лiку iншых быў адказны за знiшчэнне дзесяткаў тысяч беларускiх i нямецкiх яўрэяў[4]. Паўнамоцтвы Баранавiцкай фiлiі каманднага пункта Палiцыi бяспекi i СД Беларутэнii распаўсюджвалiся ў перыяд з 1941 да 1943 г. часткова на ўсю Баранавiцкую акругу, якая складалася з Баранавiцкага, Слонiмскага, Наваградскага, Лiдскага i Ганцавiцкага раёнаў. З восенi 1942 г. да Баранавiцкай фiлiі належала Слонiмскае аддзяленне, якое за 1943 г. было павышана ў рангу — пераўтворана ў самастойную фiлiю Палiцыi бяспекi i СД, аднак у сэнсе ведамаснага нагляду яна па-ранейшаму знаходзiлася ў падпарадкаваннi Галоўнай фiлiі ў Баранавiчах[5]. Да стварэння (летам 1943 г.) фiлiі ў Лiдзе праца Баранавiцкай фiлiі ў дачыненнi да палiтыкi бяспекi распаўсюджвалася таксама на Лiду i Наваградак. Да жнiўня 1942 i з восенi 1943 г. баранавiцкаму начальнiку СД падпарадкоўваў ся i Ганцавiцкi раён[6].

Баранавiцкая фiлiя, як i Галоўнае iмперскае ведамства, падзялялася на аддзелы (кадраў, эканомiкi, СД, гестапа, крымiнальнай палiцыi). Такая структура была ўведзена, як паведамiў адзiн з былых супрацоўнікаў фiлiі, толькi з вясны 1943 г., таму што раней яе кiраўнiк сам «клапацiўся пра ўсе справы — i па лiнii крымiнальнай палiцыi, i па лiнii гестапа, i па лiнii службы СС»[7].

Аднапавярховы будынак СД па вулiцы Нарутовiча быў абгароджаны калючым дротам. Дрот быў завешаны саламянымi матамi, каб нiхто не мог зазірнуць у двор[8]. Тут у СД была ўласная сталоўка; у тым самым будынку супрацоўнiкi аддзела i беларускiя калабаранты i жылi. Можна меркаваць, што па меры росту фiлiі тут станавiлася цесна, таму пачалi ставiць новы службовы будынак[9]. Зусiм побач з Баранавiцкай фiлiяй СД знаxодзiлiся будынкi ахоўнай палiцыi, жандармерыi i мясцовага шэфа СС i палiцыi. Апошнi з свайго акна мог аглядаць унутраны двор за будынкам СД. Пры гэтым можна было бачыць, што ў сутарэннях гэтага будынка часам знаходзiлася па 20—30 зняволеных, часткова — яўрэi, як жанчыны, так i мужчыны[10] .

У гэтай сувязi неабходна адзначыць, што нават яшчэ тады, калi пераважная большасць яўрэйскага насельнiцтва Баранавiчаў i навакольных населеных пунктаў была знiшчана, СД мела ў сваiм распараджэннi яўрэяў-супрацоўнікаў; утрымлiвалiся яны ў цаглянай пабудове наўскос ад службовага будынка СД. Днём яны працавалi ў бараку, што знаходзіўся непадалёк; там былi абсталяваныя шавецкая, кравецкая, сталярная, пальчатачная, гадзiннiкавая i iншыя майстэрнi[11]. Позняй восенню 1943 г. каля сарака майстроў здолелi ўцячы[12].

Акрамя таго, у адным з будынкаў, што належалi СД, было памяшканне, якое называлi унiвермагам. Там захоўвалiся галоўным чынам пажыткi яўрэяў з Чэхіі, што былi расстраля ныя — агульным лiкам тысяча чалавек — 31 лiпеня ў ляску з назвай Гай. Са згоды кiраўнiка фiлiі рэчы з гэтага склада маглi выдавацца супрацоўнiкам[13].

У Баранавiцкай фiлiі СД служыла адначасова ў сярэднiм 20—30 чалавек[14]. У гэты лiк уваходзiла беларуская ахоўная каманда, складам роўная роце[15], а таксама праз увесь час пэўная колькасць латышскiх i лiтоўскiх добраахвотнiкаў — перакладчыкi, кіроўцы i ахоўнiкi. Латышы i лiтоўцы часам выступалi як адзiнае падраздзяленне, а беларусы выкарыстоўвалiся па ўсёй тэрыторыi — у тым лiку i ў якасцi шпегаў i даносчыкаў[16]. Нямецкiя служачыя фiлiі належалi галоўным чынам да крымiнальнай палiцыi i гестапа, у большасцi сваёй гэта былi найвышэйшыя чыны СС[17]. Беларуская ахоўная каманда размяшчалася па-за комплексам Баранавiцкага СД. Такiя каманды пераводзiлiся сюды з Менска i часта мянялiся[18]. Нямецкiх камандаў СС цi палiцыi ў распараджэннi Баранавiцкай фiлiі СД не было.

У фiлiі СД у 1943 г. было дзве легкавыя аўтамашыны, адной з якiх заўсёды карыстаўся кiраўнiк, i адна грузавая[19].

Задачы «Камандзiра палiцыi бяспекi i СД» былi разнастайнымi. Гэта быў палiтычны нагляд за рэгiёнам, расследван не актаў сабатажу i тэрору, шпiянаж i контрразведка, выкрыццё варожых агентаў i руху супрацiўлення, забеспячэнне бяспекi наогул, пераслед пэўных правапарушэнняў — як з боку тых, хто належаў да акупацыйных структур, так i з боку мясцовага насельнiцтва — i найперш «прапрацоўка i вырашэнне яўрэйскай праблемы»[20]. Без згоды Баранавiцкага СД у горадзе з яўрэямi нiчога не магло здарыцца. Усiмi гета i яўрэямi, што знаходзiлiся там, распараджалася толькi СД.

Прафесiйныя перадумовы для дзейнасцi ў ролі кiраўнiка фiлiі СД, якiя меў Амелунг, тэхнiк тэкстыльнай прамысловасцi, заслугоўвалi з пункту гледжання традыцыйных узораў кар’еры бадай што невысокай адзнакi[21]. І ўсё ж непрацяглы час яго знаходжання ў СС (з лютага 1940) i СД (з 1 чэрвеня 1940 г.) прайшоў не без вартых увагi акцэнтаў, якiя, вiдавочна, здалiся яго начальству дастатковай падставай для таго, каб лiчыць яго прыдатнай кандыдатурай на пасаду кiраўнiка СД Баранавiцкай акругi — мiж iншым, безумоўна нiзкую для рангу унтэрштурм фюрэра СС. Амелунг, якi быў у свой час актывiстам балтыйска-нямецкага нацыянал-сацыялiсцкага руху ў Латвii i ў гэтай якасцi прымаў вызначальны ўдзел у тэхнiчна-арга нiзацыйным ажыццяўленнi загаданага Гiтлерам перасялення прыбалтыйскiх немцаў[22], свой толькi што набыты статус у СС рэалiзаваў спачатку ў рамках «Цэнтра этнiчных немцаў — iнстанцыi па справах перасяленцаў» у Познанi[23], потым быў прызначаны выконваючым абавязкi кіраўніка прадзiльнi ў Равiчы[24], на пачатку вайны трапiў на тэрыторыю Савецкага Саюза ў складзе аператыўнай групы А ў тыле групы армiй «Поўнач» у зоне баявых дзеянняў «Барбароса» i 1 лiпеня 1941 г. з армiяй дайшоў да Рыгi. Разам з паплечнiкамi па аператыўнай групе А ў снежнi 1941 г. быў узнагароджаны «Вайсковым крыжам за заслугi другой ступенi з мячамi»; гэтую ўзнагароду прысвойвала Вярхоўнае камандаванне Групы армiй «Поўнач»[25]. У адрозненне ад некаторых найвышэйшых чыноў СД, Амелунг прайшоў спецыяльную вайсковую падрыхтоўку ў латвiйскай армii, адкуль пасля году службы быў звольнены ў 1934 г. у рангу капрала. Ён гаварыў па-латышску, а таксама — што ў нямецкiм акупацыйным апараце i для мясцовага насельнiцтва было, вiдавочна, паказчыкам квалiфiкацыi i прэстыжу — свабодна валодаў рускай мовай[26]. Прадстаўнiкi акупацыйных уладаў праўдападобна атэставалi яго як чалавека з асабiстай мужнасцю i адвагай[27], сведчылi пра яго неразважлiвасць, жорсткасць, вытрымку, г. зн. такiя якасцi, якiя ў СС асаблiва ўхвалялiся, i да якiх у яго далучалiся — у гэтым адваротны бок медаля, таксама добра засведчаны — бескампрамiсныя нацысцкiя перакананнi[28], яскрава выражаны антысемiтызм[29] i фанатычны антыкамунiзм. Такую iдэйна-палiтычную сутнасць начальнiка Баранавiцкага СД, магчыма, нельга цалкам зразумець, не ведаючы пра расiйскую i прыбалтыйскую часткi ягонай бiяграфii — прыналежнасць да арганiзаванага асяродка балтыйска-нямецкай моладзi[30], пра тое, што яго бацька, уладальнiк маёнтка, быў забiты ў бязладдзi расiйскай рэвалюцыi 1917 г., пра страту часткi сацыяльнага прэстыжу ў вынiку уцёкаў з Расii ў Рыгу. У кожным разе, у яго бiяграфii быў вялiкi патэнцыял iндывiдуальнай iдэнтыфiкацыi з мэтамi i метадамi аператыўных груп i СС, таму можна меркаваць, што праўду гаварыў ужо пасля вайны яго школьны таварыш, тагачасны кiраўнiк «Кампанii па сельскагаспадарчым асваенні Остлянда» у Баранавiчах Эрых фон дэр Бругген, якi адзначаў: «На маю думку, ён [Амелунг] быў упэўнены, што на той пасадзе, якую займаў (мелася на ўвазе пасада начальнiка СД у Баранавiчах — аўт.), яму i належыць знаходзiцца»[31].

Хоць да пасляваенных выказванняў былых служачых акупацыйных уладаў, якiя падрабязна апавядалi пра дамiнуючую ролю Баранавiцкай фiлiі СД, трэба ставiцца асцярожна, таму што яны па зразумелых прычынах iмкнулiся як мага больш затушаваць уласную вiну[32], нават для бесстарон няга назiральнiка напрошваецца аб’ектыўная ацэнка надзвычайнай уладарнасцi СД ва ўсёй ерархii акупацыйных структураў у гэбiтскамiсарыяце Баранавiчы. Колiшнi начальнiк акруговай жандармерыi Макс Айбнэр, у распараджэннi якога знаходзiлася каля 500 беларускiх добраахвотных памочнiкаў, размеркаваных па асобных мясцовых участках жандармерыi, паведамiў, што яны былі пад моцным уплывам начальнiка СД: калi Айбнэр, сустракаючы каго-небудзь на дарозе, пытаўся, чаму той пакiнуў месца службы, то звычайна чуў у адказ: «Павiнен з’явiцца да шэфа ў Баранавiчы», прычым меўся на ўвазе начальнiк СД, у якога «паўсюль сядзелi свае шпiёны»[33]. Большасць супрацоўнiкаў iншых акупацыйных органаў у Баранавiчах сцвярджалi, што фiлiі СД нiхто нiчога не мог загадваць[34]. Яна знаходзiлася выключна ў падпарадкаваннi камандзiра палiцыi бяспекi i СД у Менску[35]. Камiсар акругi як найвышэйшы адмiнiстрацыйны чыноўнiк пацвердзiў, што ён не меў паўнамоцтва аддаваць загады СД[36]. Праўда, паколькi СД, асаблiва пры правядзеннi буйных «акцый», мусіла выкарыстоўваць тыя сiлы, якiя падпарадкоўвалiся камiсару акругi, трэба было клапацiцца пра такiя ўзаемаадносiны, якiя б дазвалялi дзейнiчаць у згодзе. У прыватнасцi, расказваюць, што калi планавалася чарговая акцыя, то яна, як правiла, абмяркоўвалася сумесна начальнiкам СД, начальнiкам жандармерыi i камiсарам акругi ў рэзiдэнцыi апошняга; часам, напэўна, той i прызначаў акцыi[37], што, аднак, нi ў якiм разе не азначала, што ён меў паўнамоцтвы аддаваць загады начальнiку СД. Наадварот, менавiта начальнiк СД меў права патрабаваць, каб вышэйшы чынам i непадпарадкаваны яму па службе начальнiк жандармерыi даваў яму палiцэйскiх «для правядзення яўрэйскiх акцый», i той, як потым сам сцвярджаў, не мог супрацiўляцца гэтаму нахабнаму патрабаванню[38]. І ахоўная палiцыя[39], зона дзеянняў якой абмяжоўвалася тэрыторыяй горада Баранавiчы — у яе задачы ўваходзiла, у прыватнасцi, i ахова гета — павiнна была пры пэўных абставiнах падпарадкоўвацца загадам начальнiка СД, якi звычaйна абгрунтоўваў iх загадам Вышэйшага шэфа СС i палiцыi (HSSPF) Остлянда[40].

Такая агульная паслужлiвасць астатнiх акупацыйных органаў у адносiнах да СД тлумачыцца, вiдавочна, у першую чаргу трыма наступнымi прычынамi. Фiлiя СД ужо чыста вонкава, тым, што не дапускала староннiх вачэй, стварыла сабе аўру таямнiчасцi i недаступнасцi. Кантакты служачых СД з супрацоўнiкамi iншых акупацыйных структураў былi абмежаваныя да мiнiмуму[41] . А добраахвотнікам-беларусам з СД усе неслужбовыя кантакты з iншымi палiцыянтамi горада былi забароненыя наогул. Усё гэта, бясспрэчна, падкрэслiвае асаблiвае становiшча фiлiі СД. Не было памылковым меркаванне, што загады з Берлiна паступалi ў Баранавiцкую фiлiю СД праз Менск па даволi простым шляху, што спрыяла росту яго прэстыжу ў мясцовай ерархii. І, нарэшце, было вядома, што да задач фiлiі СД належаў i палiтычны кантроль за ўласным акупацыйным апаратам. Былы служачы адмiнiстрацыi гэбiтскамiсарыяту адзначаў, што «i нямецкiя органы … баялiся СД»[42]. Калi ж улiчыць яшчэ фанабэрыстасць i жорсткасць начальнiка Баранавiцкай фiлiі СД, якiя адзначалiся ў шматлiкiх сведчаннях[43], то стане зразумела, чаму не толькi мясцовае насельнiцтва, асаблiва яўрэi, але i «ўсе iншыя баялiся» СД[44].

Асаблiвыя ўладныя паўнамоцтвы фiлiя СД мела ў дачыненннi да баранавiцкага гета i канцлагера у Калдычэве.

Гета было створана ў снежнi 1941 г. Размяшчалася яно ў цэнтры горада, а ўваход туды знаходзiўся на адлегласцi ўсяго толькi 150 м ад будынка гебiтскамiсарыята. Гета было абгароджана калючым дротам вышынёю 2,5 м[45]. У гета месцiлася некалькi тысяч чалавек — па першым часе толькi жыхары Баранавiчаў, а потым i яўрэі з блiжэйшых раёнаў. Было страшэнна цесна, узнiкалi эпiдэмii, працэнт смяротнасцi дасягаў вялiзных лiчбаў[46]. Напачатку гета знаходзiлася пад кiраўнiцтвам гебiтскамiсарыят у, а праз некалькi месяцаў перайшло пад адказнасць фiлiі СД. З гэтага часу заяўкi юдэнрата на харчаванне накiроўвалiся ў гебiтскамiсарыят ужо не непасрэдна, а праз СД. Прызначэнне вязняў гета на працу ажыццяўляла бiржа працы гебiтскамiсарыята пад кантролем СД[47]. У самiм гета iснавала яўрэйская «служба парадку», звонку яно ахоўвалаcя ротай ахоўнай палiцыi з мясцовых добраахвотнiкаў, апранутых у чорную унiформу[48] . Толькi iх камендант, некалькi адказных асобаў i СД мелi права свабоднага ўваходу ў гета. Выйсцi адтуль не мог без дазволу СД нiхто. Да выключнай кампетэнцыi фiлiі СД належала выяўленне яўрэяў i накiраванне iх у гета. За межамi гета яўрэi маглi знаходзiцца толькi пад аховай i з спецыяльнымi пасведчаннямi СД. Ёсць таксама пераканаль ныя сведчаннi, што з яўрэяў спаганялася кантрыбуцыя ў выглядзе каштоўных рэчаў[49].

Агульнавядома, што 3 i 4 сакавiка 1942 г., на яўрэйскае свята Пурым, гета стала месцам масавага знiшчэння людзей, у якiм пад арганiзацыйным кiраўнiцтвам Службы бяспекi ў той цi iншай форме ўдзельнiчала большасць невайсковых акупацыйных структураў горада (жандармерыя, ахоўная палiцыя, гебiтскамiсарыят, арганiзацыя Тодт)[50]. У вынiку акцыi загiнула ад 2000 да 3400 чалавек[51]. Ямы для iх пахавання былi выкапаныя савецкiмi ваеннапалоннымi па-за гарадской мяжой, на месцы колiшняга склада боезапасаў. Ваеннапалонныя пасля гэтага таксама былi расстраляныя[52]. Лiквiдацыi гета 12—19 снежня 1942 г. папярэднiчала яшчэ адна буйная акцыя знiшчэння, якая адбывалася з 22 верасня да 2 кастрычнiка 1942 г. (у днi свята прымiрэння Йом-Кiпур); яе ахвярамi сталi некалькi тысяч чалавек[53]. На канец 1942 г. Баранавiчы сталi горадам, «ачышчаным ад яўрэяў», — іх засталася толькі невялiчкая колькасць: тыя, што працавалi ў майстэрнях СД, належалi да арганiзацыi «Тодт» цi знаходзiлiся ў канцлагеры Калдычэва.

Былы маёнтак Калдычэва[54] — прыкладна 15 км па Гарадзішчанскай шашы на поўнач ад Баранавiчаў — у 1942 г. быў ператвораны па iнiцыятыве Баранавiцкага СД у турму i працоўны лагер. Яго вязнi, большай часткай удзельнiкi польскага супрацiўлення, партызаны i тыя, хто падазраваўся ў сувязях з партызанамi, а таксама невялiкая колькасць майстроў-яўрэ яў, месцiлiся ў спецыяльна пабудаванай турме, у будынках сельскагаспадарчага прызначэння i ў бараках. На працягу ўсяго часу ў лагеры знаходзiлася па некалькi тысяч зняволеных, якія працавалi на торфараспрацоўках. Меліся тут i майстэрнi, да маёнтка была далучана цагельня, у якой выраблялася цэгла. Лагер быў агароджаны некалькiмi радамi калючага дроту, ахова забяспечвалася пражэктарамi i спецыяльна надрэсiраванымi сабакамi, вакол лагера стаялі доты. У Калдычэва траплялi вельмi многiя, часам цэлымi сем’ямi, па даносу — як западозраныя ў сувязях з партызанамi[55]. Ахоўная каманда сiлай ў адну роту[56] складалася з беларускiх i некалькiх польскiх добраахвотнiкаў, якiя накiроўвалiся i на «акцыi» за межамi лагера. Шматлiкiя паказаннi сведкаў, як можна меркаваць, пацвярджаюць, што Калдычэўскi лагер падпарадкоўваўся Баранавiцкай фiлiі СД[57], аднак у адмiнiстрацыйным сэнсе быў падначалены непасрэдна камандзiру палiцыi бяспекi ў Менску[58]. Фельдкамендант Баранавiчаў, якi ведаў пра жорсткiя парадкi ў Калдычэўскiм лагеры, нiбыта прымаў захады для таго, каб лагер быў лiквiдаваны, аднак не здолеў дамагчыся гэтага ў найвышэйшага шэфа СС i палiцыi фон Готберга[59].

Пасля вызвалення Баранавiцкая гарадская камiсія выявiла ў наваколлi лагера шмат агульных магiлаў[60]. Катаваннi, садысцкiя здзекi, што ўчынялi ахоўнiкi, былi ў Калдычэве звычайнай справай[61] . Былыя супрацоўнiкi фiлiі СД пацвердзiлi, што выкрытых партызанаў цi асобаў, западозраных у сувязях з партызанамi, — у тым выпадку, калi яны не падвяргалiся неадкладна «асаблiваму абыходжанню», г. зн., калi ix не расстрэльвалi цi, што таксама здаралася, не вешалi публiчна[62], — адразу накiроўвалi ў Калдычэўскi лагер[63]. Часам баранавiцкае СД мела ў сваiм распараджэннi адзiн або некалькi «газвагенаў»-душагубак, якiя прыходзiлi з Менска[64]; паводле сведчання аднаго з вязняў Калдычэўскага лагера, яны выкарыстоўвалiся i там: аднойчы такiм чынам было знiшчана 40 палякаў-iнтэлiгентаў з Стoўбцaў[65]. Калдычэўскi лагер меў чорную славу ў цэлай акрузе[66]. Надзвычай рэпрэсiўны рэжым лагера быў для насельнiцтва пастаяннай правакацыяй, што спрыяла ўзмацненню супрацiўлення i ўздыму партызанскага руху ў гэтай мясцовасцi. Калдычэва заставалася вiдавочным увасабленнем жорсткага акупацыйнага рэжыму, якi ад самага пачатку даваў усе падставы для сумнення ў плённасцi спробаў мiрнага супрацоўнiцтва з падпарадкаваным наcельнiцтвам[67].

Паколькi на пасляваенных працэсах у цэнтры ўвагi знаходзiлiся злачынствы супраць яўрэйскага насельнiцтва, то пра так званае «вынiшчэнне банд», якое, на аднадушную думку былых супрацоўнiкаў фiлiі СД у Баранавiчах, належала побач з «яўрэйскiм» пытаннем да iх галоўных задач, з судовых матэрыялаў можна даведацца адносна мала. У вынiку палiтыкi эксплуатацыi i знiшчэння, якая выходзiла далёка за межы ўсяго, што можна вытрымаць, з сярэдзiны 1942 г. першапачатко вая пазiцыя суiснавання ў адносiнах беларускага насельнiцтва да акупантаў пачала ператварацца ў пазiцыю актыўнага супрацiўлення, якая ўсё больш узмацнялася[68] Увесну 1943 г. у партызанскiх атрадах Баранавiцкай вобласцi налiчвалася больш за 5000 узброеных людзей[69]. Па ўсёй яе тэрыторыi СД даводзiлася мець справу з рознымi партызанскiмi групоўкамi, некаторыя з якiх знаходзiлiся ў варожых узаемаадносiнах памiж сабой (камунiстычныя, нацыяналiстычныя беларускiя, польскiя, лiтоўскiя i яўрэйскiя); напачатку барацьба вялася, вiдавочна, з усiмi без разбору. Паўсюдна былi створаны невялiкія апорныя пункты беларускай палiцыi, якiя ўвесь час паведамлялi ў Баранавiцкае СД пра з’яўленне цi перамяшчэнне партызанаў; СД аналiзавала iнфармацыю i перадавала яе ў аддзел ахоўнай дывiзii i акруговым камендантам палiцыi i жандармерыi[70]. Вакол Баранавiчаў асаблiва моцным з’яўляўся напачатку польскi нацыянальны рух супрацiўлення, мэтай якога было вяртанне страчаных у 1939 г. заходнебеларускiх тэрыторый. Супраць гэтага руху, паводле сведчання Альфрэда Мeцнэра, якi пасля вайны быў пакараны смерцю ў Польшчы, вялася самая жорсткая барацьба[71]. Сiтуацыя перамянiлася ў 1943 г., калi напярэдаднi Калядаў СД заключыла дамову з групоўкай польскiх партызанаў, якая налiчвала каля 250 чалавек: на падставе гэтай дамовы немцы забяспечвалi польскiх партызанаў зброяй, амунiцыяй i медыкаментамi. У адказ палякi абавязвалiся прапускаць без перашкод нямецкiя эшалоны i не дапускаць прысутнасцi камунicтычных партызанаў на тэрыторыi памiж Лiдай i Баранавiчамi[72]>.

Яўрэйскiя партызанскiя атрады — калi яны не далучалiся да iншых аб’яднанняў — асаблiва энергiчна змагалiся супраць камандаў СД i СС, на якiх ляжала галоўная вiна за знiшчэнне яўрэяў. Так, 9 чэрвеня 1942 г. група парызанаў-яўрэяў напала на атрад Баранавiцкага СД пад камандаваннем Грунцфельдэ ра, калi той на дзвюх легкавых i дзвюх грузавых аўтамашынах накiроўваўся ў вёску Налiбокi для знiшчэння яўрэяў. Атрад, якi складаўся прыкладна з 35 чалавек, «ужо праз кароткi час расстраляў усе свае патроны i быў амаль поўнасцю знiшчаны (ацалела толькi 3 чалавекi)»[73].

У 1942 i 1943 г. Баранавiцкая фiлiя СД удзельнiчала прынамсi ў чатырох буйных акцыях супраць патрызанаў («Балотная лiхаманка», верасень 1942; «Гамбург», снежань 1942; «Альтона», снежань 1942; «Герман», лiпень 1943)[74]. «Данясеннi з акупаваных усходнiх тэрыторый» не давалi падставаў сумнявацца, што пад прыкрыццём «вынiшчэння бандаў» праводзiлася сiстэматычнае знiшчэнне яўрэяў i цывiльнага насельнiцтва. Так, у некаторых з данясенняў пра «поспехi» ў акцыi «Балотная лiхаманка» адзначаецца: «Ачыстка тэрыторыi на поўдзень ад лiнii Слонiм — Баранавiчы працягваецца. 12 верасня 1942 СД расстраляла 350 яўрэяў; спалены 5 хутароў — апорныя пункты партызанаў.» 18 верасня паведамляецца: «Сiламi СД спалена вёска Выганiшча … у пакаранне за подлы напад на атрад Лiбрама». У цэлым пад час аперацыi «Балотная лiхаманка» было «спалена i знiшчана 49 бандыцкiх складаў, бункераў i апорных пунктаў, а таксама шэраг вёсак у балотнай мясцовасцi, якiя давалi бандытам прытулак»[75]. Гэтая i iншыя акцыi былi ўнёскам акупацыйнай улады ў «Могiлкi вёсак» у Хатынi, якiя з’яўляюцца такiм яскравым напамiнкам для нашчадкаў пра тое гора, што прынесла беларускаму народу нямецкая акупацыя.

Ганебную ролю адыграла СД ў дэпартацыi савецкiх грамадзян на прымусовую працу ў Нямеччыну. У красавiку 1942 г. у Баранавiчах былi арганiзаваныя два зборныя пункты для прымусовай дэпартацыi, якiя праiснавалi да 1944 г.; адтуль штомесячна вывозiлася 300—400 чалавек, большай часткай працаздольныя маладыя людзi. Праводзiлiся сапраўдныя аблавы на моладзь, асаблiва па начах i ў базарныя днi, пад час якiх акупанты паводзiлi сябе як гандляры рабамi[76]. Многiя, баючыся дэпартацыi, уцякалi ў лес. Адзiн нямецкi вiдавочца паведамляе пра так званую партызанскую аперацыю, што праводзiлася ў жнiўнi 1943 г. на захад ад Менска; у сапраўднасцi гэта была буйнамаштабная акцыя «па захопу остарбайтэраў». «Гэта было сапраўднае паляванне на людзей»[77]. Паводле няпоўных дадзеных, на прымусовыя работы ў Нямеччыну з Баранавiчаў было вывезена 7593 чалавекi, а з усёй Баранавiцкай вобласцi больш за 33 000[78].

Масавыя расстрэлы яўрэяў у Баранавiчах i навакольных населеных пунктах летам 1942 г. сталі часткай другой хвалi знiшчэння яўрэяў у генеральным камiсарыяце Беларутэнiя, якая была лаканiчна абвешчана ў бюлетэнi «Ereignismeldung UdSSR» ад 14 студзеня 1942 г.[79], а потым канкрэтна cпланавана на нарадзе кiраўнiкоў аддзелаў у Менску 29 студзеня, на якой прысутнiчаў Кубэ[80]. Вiзiт Гейдрыха ў Менск у канцы красавiка 1942 г.[81], напэўна, надаў ёй дадатковы стымул i яшчэ больш радыкальны характар. Кубэ ў сваiм ганебна вядомым лicце да Лозэ ад 31 лiпеня 1942 г. падводзiць рахунак: «За апошнiя дзесяць тыдняў мы лiквiдавалi ў Беларутэнii каля 55 000 яўрэяў», называючы пры гэтым шэраг населеных пунктаў (Лiда, Слонiм, Наваградак, Слуцк)[82], дзе пад кiраўнiцтвам або пры вызначальным удзеле Баранавiцкага СД праводзiлiся масавыя расстрэлы. Згаданы вышэй Мецнэр у вераснi 1947 г. зрабiў у Аўгсбургскай турме заяву для пратакола, раўназначную заяве пад прысягай, пра тое, што «зондэркаманда Амелунга», да якой ён быў прымацаваны i ў якую ўваходзілі «70 немцаў i 130 латышоў», «у лiпенi цi жнiўнi 1942 г.» у Жыровiчах пад Слонiмам на працягу 3-4 гадзiн расстраляла ад 1200 да 1400 яўрэяў[83]. Гэтай падзеi папярэднiчала буйная акцыя ў самiм Слонiме, якая, паводле Мецнэра, забрала жыццi каля 4000 яўрэяў; яна таксама праводзiлася згаданым знiшчальным атрадам з «латышскiх добраахвотнiкаў i СД»[84]. Па сутнасцi, у гебiтскамiсарыяце Баранавiчы не было нiводнага населенага пункта, дзе ў перыяд з 1941 да 1943 г. яўрэйскае насельнiцтва не спасцiгла бяда ў выглядзе акцый знiшчэння, што праводзiлiся пры вызначальным удзеле СД[85]. Гэтыя зверствы i злачынствы, якiмi суправаджалася так званае вынiшчэнне «банд», накiраваныя супраць нi ў чым не вiнаватага цывiльнага насельнiцтва, засталiся ў памяцi беларускага народа, безумоўна, як самае трывалае ўражанне ад нямецкага акупацыйнага рэжыму.

На заканчэнне можна канстатаваць, што лакальная перспектыва, бясспрэчна, здольная часткова дапоўнiць, пашырыць, паглыбiць цi нават скарэктаваць агульныя веды пра нямецкую акупацыйную палiтыку ў Савецкiм Саюзе[86] Пры гэтым у канкрэтным выпадку выкрышталiзоўваюцца некаторыя нечаканыя вынiкi. Да iх належыць i наступны: вермахт у агульным кантэксце акупацыйнага рэжыму ў Баранавiчах сваёй прысутнасцi амаль не выяўляў. Уражанне, што ў праявах акупацыi дамiнуючая роля цалкам належала палiцэйскаму апарату i цывiльнай адмiнiстрацыi, абумоўлена, магчыма, матэрыялам тых спецыфiчных крынiц, якiя пераважна выкарыстоўвалiся ў гэтай працы. Аднак жа, калi б яно было не так, то гэта павiнна было б у большай ступенi адлюстравацца i ў паказаннях сведкаў з лiку былых супрацоўнiкаў акупацыйных органаў палiцыi i цывiльнай адмiнiстрацыi. Не ортскамендант, у якога не было цывiльных уладных паўнамоцтваў, а начальнiкi цывiльнай адмiнiстрацыi i СД былi ў Баранавiчах вырашальнымi фiгурамi, што трывала засталося ў памяцi не толькi прадстаўнiкоў нямецкiх акупацыйных органаў, але i мясцовага насельнiцтва[87].

Звяртае на сябе ўвагу яшчэ адна адметнасць: на дзiва абмежаваная колькасць нямецкага акупацыйнага персаналу ў Баранавiчах — супрацоўнiкаў установаў палiцыi i СД; у iх распараджэннi знаходзiлiся шмат большыя ў колькасных адносiнах сiлы мясцовых — беларускiх (або лiтоўскiх i латышскiх) — добраахвотнiкаў, якiя часта мянялiся, а пры неабходнасцi прыцягвалiся i дадатковыя сiлы з iншых месцаў. У iх абавязкi уваходзiла найперш ахова гета (у Баранавiчах) i лагера (у Калдычэве), iм даводзiлася таксама выконваць большую частку «бруднай» работы пры масавых расстрэлах яўрэяў. На гэтай, для большасцi насельнiцтва няшчаснай, сувязi памiж нацыянальнымi i антысемiцкiмі мясцовымi палiцэйскiмi сiламi i нямецкiм кiраўнiцтвам, якое ажыццяўляла сваю дзейнасць у подлым нацысцкiм духу, i грунтаваўся ў iстотнай ступенi рэжым тэрору ў Баранавiчах i iх наваколлi.

Найбольш паслядоўна i радыкальна нацыянал-сацыя лiсцкая праграма прыгнечання, эксплуатацыi i знiшчэння ажыццяўлялася Службай бяспекi, якая належала да «сiлавой элiты» (М. Вiльдт) СС. Усе злачынныя акупацыйныя мерапрыемствы ў Баранавiчах (згон яўрэйскага насельнiцтва ў гета i яго знiшчэнне, вынiшчэнне партызанаў, прымусовая дэпартацыя ў Нямеччыну) праводзiлiся па iнiцыятыве цi пад вызначальным кiраўнiцтвам СД. Ягоны начальнiк увасабляў у сваёй асобе новы тып шэфа СД, якому пратэжавала Галоўнае Імперскае ведамства бяспекi: гэта былi яшчэ вельмi маладыя — у дачыненні да ўскладзенай на iх адказнасцi i дадзенай iм улады, вельмi разумныя людзi, якiя ўжо з юнацкiх гадоў прыходзiлi ў палiтыку, галоўным чынам з ваяўнiча-пра вай пазiцыяй, ворагi бальшавiзму, антысемiты; свае расiсцкiя перакананнi, спалучаныя з пагардай да ўсiх грамадзянскiх каштоўнасцяў гуманiзму, яны рэалiзавалi на тэрыторыях усходняга фронту з неверагоднай знiшчальнай энергiяй. Пры гэтым асобныя носьбiты паўнамоцтваў мелi на месцах даволі вялiкую прастору дзеянняў, i далёка не ўсё, што рабiлася ў Баранавiчах i ваколiцы па iнiцыятыве СД, адбывалася згодна з загадам найвышэйшай iнстанцыi[88]. Дзяржаўнае санкцыянаванне «iдэалагiчнага забойства» з боку высокаактыўных групаў i асобных iндывiдаў на прасторы, якая ў значнай ступенi залежала ад законаў жорсткага насiлля ды знаходзілася далёка ад найвышэйшых і кантралюючых iнстанцый, было адным з вызначальных элементаў нямецкага панавання на Ўсходзе.

Аднак у гэтай сувязi неабходна рашуча запярэчыць супраць абагульненай ацэнкi «заўзятых гiтлераўскiх выканаўцаў», дадзенай Данiэлем Гольдхагенам[89]. Такая ацэнка грунтуецца на павярхоўным заключэннi i абсалютным адмаўленнi зместу тых шматлiкiх людвiгсбургскiх актаў, якiя сведчаць, што i ў баранавiцкiх акупацыйных органах i нават у СД былi таксама i «незаўзятыя выканаўцы», у якiх тое, што адбывалася, i ўласнае дачыненне да гэтага выклiкала ўнутраную агiду і ўсведамлялася як вiна, аднак па многiх прычынах яны не знаходзiлi ў сабе сiл выключыцца з таго механiзму сiстэмы знiшчэння, у якi трапiлi[90]. Тыя, хто бачыць у гэтым проста запозненую спробу апраўдацца, не хочуць заўважаць, што памiж учынкам па перакананні i адкрытай адмовай ад удзелу, выказанай у абставiнах вайны i насiлля, цi, iншымi словамi, памiж загадам i паслухмянасцю, былi магчымыя i верагодныя шматлiкiя iншыя лiнii паводзiн.

Тое, што гэта нiякiм чынам не паўплывала на сумныя вынікі нямецкай акупацыi ў Баранавiчах, становіць іншую праблему.

* Нямецкае SD — Sicherheitsdienst, «служба бяспекі».

З нямецкай пераклала Галіна Скакун


[1] Па сутнасцi пытання: Scheffler W. NS-Prozesse als Geschichtsquelle. Bedeutung und Grenzen ihrer Auswertbarkeit durch Historiker, In: Lerntag über Holocaust. Hrsg. von W. Scheffler und W. Bergmann. Berlin, 1988. S. 13—27.
[2] З красавiка да 9 чэрвеня на гэтай пасадзе знаходзiўся обэрштурм фюрэр СС Грунцфельдэр, якi 9 чэрвеня быў забiты пад час нападу партызанаў. Параўн.: Цэнтральная служба ўпраўленняў органамi юстыцыi федэральных земляў, Людвiгсбург (Нiжэй: ZStL) 202 AR-Z 94/59, Bd.III, Bl. 3220.
[3] Krausnick H.. Hitlers Einsatzgruppen. Die Truppen des Weltanschauungskrieges 1938 — 1942. Frankfurt/Main, 1985. S. 154.
[4] На Нюрнбергскiм працэсе Штраўх быў прыгавораны да пакарання смерцю; пасля таго, як яго перадалi бельгiйскім уладам, ваенны трыбунал Бельгii таксама вынес яму смяротны прыгавор. Штраўх страцiў розум i памёр у 1955 г. Параўн.: Wilhelm H.-H., Die Einsatzgruppe A der Sicherheitspolizei und des SD 1941/42. Frankfurt/M., 1996. S. 489 ff.
[5] ZStL AR-Z 94/59, Bd. IX, Bl. 2703; Bd. III, Bl. 937.
[6] Тамсама. Bd. IХ, Bl. 2703.
[7] Тамсама. Bl. 2748. З пэўнасцю засведчана наяўнасць следчага органа крымiнальнай палiцыi, далучанага да фiлiі СД, з беларускiмi супрацоўнiкамi, у задачы якiх уваходзiў, у прыватнасцi, пераслед крымiнальна рэлевантных правапарушэнняў з боку мясцовага насельнiцтва. Тамсама. Bl. 844; Bd. VIII, Bl. 2389.
[8] Тамсама. Bl. 2939; Bd. III, Bl. 576.
[9] Тамсама. Bl.760.
[10] Гэтае сведчанне належыць да перыяду з канца восенi 1943 да пачатку 1944 г. Тамсама. Bd. VIII, Bl. 2938, 2939.
[11] Тамсама. Bd. VII, Bl. 2151; Bd. III, Bl. 772.
[12] Вязнi ўцяклi праз пракапаны iмi падземны ход. Астатнiх, прыкладна 60 яўрэяў, перавялi ў Калдычэўскi лагер (Тамсама). Па звестках, тагачасны камандуючы палiцыяй бяспекi i СД у Менску д-р Эрлiнгер быў вельмi незадаволены тым, што фiлiя СД карысталася паслугамi яўрэяў (Тамсама. Bl. 989).
[13] Тамсама. Bd. II, Bl. 1137; Bd. III, Bl. 957; Bl. 773. Сведчанне, раўназначнае заяве пад прысягай: Люба Случак, 27. 6. 1948, Yad Vashem. Archives M 9/266. «Дзяржаўная Надзвычайная Камiсiя па даследаванні i выкрыцці злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў» на аснове актаў даследавання Баранавiцкай гарадской камicii адзначае 1.01.1945, што лiк забiтых чэшскiх яўрэяў складаў нiбыта 3000 — такі няправiльны прыблiзны лiк называлi сведкi. — Параўн.: Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 1941 — 1944. Минск, 1965, № 127, с. 265. Тыя ж звесткi знаходзiм у Зелiка Левенбука: Baranowicz, Sefer Zikaron, Tel-Aviv 1953, а таксама у: Polska Misja Wojskowa. Badania Niemieckich Zbrodni Wojennych. Akta sprawy, p-ko Baranowicze, Gestapo. Т. 962, 258/47. Аднак дакументы «Галоўнай чыгуначнай дырэкцыi Цэнтр» у Менску, апублiкаваныя ў ходзе працэсу па справе Хойзэра ў Кобленцы (1963), сведчаць пра тое, што ў эшалоне ААу з Тэрэзiенштадта налiчвалася 1000 вязняў. Параўн.: Tsur J., Der verhängnisvolle Weg des Transportes AAy. У: Theresienstädter Studien und Dokumente (1995), S. 107 —120.
[14] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 3220, 783. Акрамя асноўнага персаналу, там, па ўспамiнах аднаго сведкi, былi: да 4 шафёраў, 2 перакладчыкi (студэнты) з Коўна i з Рыгi, 2 цывiльныя пiсьмовыя перакладчыкi з Беларусi, лiтоўская ахоўная каманда ў колькасцi 15 чалавек, а таксама беларуская крымiнальная палiцыя. Тамсама, BD.91.
[15] Тамсама, Bl. 756.
[16] Тамсама, Bd. VIII, Bl. 2940.
[17] Тамсама, Bd. III, Bl. 783.
[18] Тамсама, Bl. 888 — 889.
[19] Тамсама, Bl. 783.
[20] Тамсама, Bd. IX, Bl. 2594, 2619.
[21] Крытычныя выказваннi былых супрацоўнiкаў наконт яго прафесiйнай прыдатнасцi. — Тамсама, Bd. III, Bl. 766, Bl. 91.
[22] Параўн.: Hehn J. v., Die Umsiedlung der baltischen Deutschen — das letzte Kapitel baltisch-deutscher Geschichte. Marburg, 1984.
[23] Гэтая пасада прадугледжвала як дарадчую, так i кантрольную функцыю з боку СС. На падставе ўказа Гiтлера ад 7 кастрычнiка 1939 г. перасяленцы павiнны былi праходзiць не толькi медыцынскую i палiтычную, але i расавую праверку. Акрамя таго, Галоўнае iмперскае ведамства бяспекi праводзiла рэквiзiцыю так званай антыдзяржаў най уласнасцi, выгнанне палякаў i так званае «адсяленне» iх у генерал-губернатарства на падставе дырэктываў Гейдрыха ад 28 лiстапада 1939 г. Параўн.: Anatomie des SS-Staates, 2. Bd., München, 1984, s.183; Höhne H., Der Orden unter dem Totenkopf. Die Geschichte der SS. München 1984, S. 329.
[24] Равiч — ганебна вядомая турма для польскай iнтэлiгенцыi i ўдзельнiкаў руху супрацiўлення. Параўн.: Walendowska-G. А., Exterminacja Polaków w zakładach karnych Rawicza i Wronek w okresie okupacji Hitlerowskiej 1939-1945. Poznań, 1981.
[25] Аператыўная група А, Вытрымкi са спiсаў на ўзнагароджанне «Вайсковым Крыжам за заслугi» ад 20.12.1941, Федэральны Архiў, галоўны справачны аддзел, Az:VI 3-Nr.40/61 (копiя).
[26] ZStL AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 205. Sąd Wojewódzki Szczecin, 77, l. 568.
[27] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. VII, Bl. 2204. Згодна з асабовай справай ён у 1943 г. атрымаў «Жалезны Крыж другой ступенi», «Сярэбраную Ўзнагароду за смеласць другой ступенi для прадстаўнiкоў усходнiх народаў» i «Штурмавы значок пехацiнца».
[28] Шматлiкiя сведчаннi, напрыклад, тамсама, Bd. VIII, Bl. 2388, 2389; тамсама, Bl. 2449.
[29] Супрацоўнiкi Баранавiцкай фiлiі адзначалi ў яго духоўна-iдэалагiчную схiльнасць да «рашучай варожасцi супраць яўрэяў». ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. VIII, Bl. 2389.
[30] Параўн.: Aus dem Leben der deutschen Jugend Lettlands 1917 bis 1939. Hrsg. von O. Kraus. Nürnberg 1983.
[31] ZStL 202 AR-Z 94-59, Bd. VIII, Bl. 2449. У 1954 г. Амелунг загiнуў у вынiку дарожнай катастрофы.
[32] Па сутнасцi пытання: Steinbach P., Zum Aussagewert der nach 1945 entstandenen Quellen zur Geschichte der nationalsozialistischen Gewaltverbrechen. In: S. Jersch-Wenzel (Hrsg.), Deutsche — Polen — Juden. Ihre Beziehungen von den Anfängen bis ins 20. Jahrhundert. Berlin, 1987. S. 283-303.
[33] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. IX, Bl. 2619.
[34] Тамсама. Bl. 2840.
[35] Параўн.: Matthäus J., «Reibungslos und planmäβig». Die zweite Welle der Judenvernichtung im Generalkommissariat Weiβruthenien (1942 — 1944). In: Jahrbuch für Antisemitismusforschung Bd. 4 (1995), S. 270 (дыяграма). Загады з Менска i ў Менск iшлi па радыёсувязi i па тэлетайпе. ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 988.
[36] «…сапраўдным уладаром акругi былo … СД, я нiякiм чынам не мог умешвацца ў ягоныя справы». (Сведчанне акруговага камiсара Вернэра). Пра імкненне СС распаўсюдзіць сваю ўладу на іншыя акупацыйныя органы ўлады на занятых усходніх землях гл.: Majer D., Führerunmittelbase Sondergewalten in der besetzen Ostgebieten. Entstehung und Wirksamkeit, in: Verwaltung contra Menschenführung im Stadt Hitlers. Studien zum Politisch-administrativen system. Hrgs. D.Rebentisch und K.Teppe. Göttingen, 1986, s.374-395.
[37] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bl. 109. 26 жніўня 1942 г. начальнік жандармерыі Баранавіцкай акругі пісаў шэфу жандармерыі Вайсрутэніі: «Ад гэбітскамісара (выдз. аўтара — Г.Р.) Баранавічаў маю загад …, вызваліць ад яўрэяў вобласць, асабліва сельскую мясцовасць ». Гл.: Абласны архіў у Берасці, 995-1-7, №237.
[38] Тамсама. Bd. IX, Bl. 2628, Bl. 2949. Пра не зусiм добрыя ўзаемаадносiны памiж шэфам жандармерыi i начальнiкам СД — тамсама. Bd. IX, Bl. 2843, i ZStL AR-Z 16/67, Bd. IV, Bl. 686 ff.
[39] У Баранавiчах ахоўная палiцыя налiчвала ў сваiх шэрагах напачатку 12—15 нямецкiх палiцыянтаў, а лiк беларускiх памагатых паступoва дасягнуў 180. Тамсама. 94/59, Bl. 205 (Сведчанне капiтана Мiшлевiча). Яны падпарадкоўваліся камандзіру паліцыі парадку ў Менску. Згодна з выказваннем іх баранавіцкага начальніка, поўнае права выдаваць распараджэнні належала гэбітскамісару. Інш. гл.: Тамсама, Bd.IX, Bl. 259.
[40] Гл. заўвагу 39, Bl. 206.
[41] Тамсама. Bd. VIII, Bl. 2918.
[42] Тамсама. Bd. IX, Bl. 2595; Bd. VIII, Bl. 2918.
[43] Гэтая i падобныя характарыстыкi: тамсама. Bd. IX, Bl. 2528, 2618, 2620, 2751; Bd. X, Bl. 3051, 3052; Bd. VII, Bl. 1847; Bd. VIII, Bl. 2388.
[44] Тамсама. Bd. IX, Bl. 2840.
[45] Згодна з асобнымі сведчаннямі прадстаўнiкоў акупацыйнага рэжыму, агароджа была зроблена толькi напачатку лета 1942 г. Тамсама. Bl. 2879.
[46] Параўн.: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce. Sąd Wojewódzki Szczecin, 71, l. 234 (сведчанне Серафiны Юткевiч).
[47] ZStL AR-Z 94/59, Bl. 2920 ff. Працоўныя даведкi людзi называлi «даведкамi на жыццё». Тамсама, Bl. 1374 (Сведчанне Вернэра).
[48] Тамсама, Bl. 2950; Bd. IX, Bd. 2877.
[49] Тамсама, Bl. 2921; Główna Komisja (гл. Заўвагу 46), VI Rps 604/47, l. 31 (Sąd Grodzki, сведчанне Г. Мукасей).
[50] ZStL 319 AR-Z 74/70, Bl. 33; тамсама, 202 AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 593.
[51] Тамсама; Преступления немецко-фашистских оккупантов, с. 264. Тут указваецца 3400 ахвяр (гл. таксама сведчанне Юткевiч — заўв. 46). Больш дакладны ў гэтым выпадку бюлетэнь «Ereignismeldung UdSSR» № 178 за 9. 3. 1942 (NO-3241) паведамляе пра 2007 расстраляных яўрэяў.
[52] Параўн.: Polska Misja Wojskowa Badania Niemieckich Zbrodni Wojennych. Akta sprawy, p-ko Baranowicze, Gestapo, t. 962, 258/47 (Сведчанне Янкелевiч).
[53] Па падлiках Баранавiцкай камiсii ў вераснi — кастрычнiку загiнула 5000 чалавек, а пры лiквiдацыi гета — 7000. Параўн.: Преступления немецко-фашистских оккупантов, с. 264 i наступн. Паводле паказанняў яўрэйскага сведкi Мукасея перад польскiм судом (1962 г.) у вераснi — кастрычнiку было знiшчана 6000 — 6500 яўрэяў, а ў снежнi — 5000. Параўн.: ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. VIII, Bl. 2249. Адносна «буйнамаш табнай акцыi» ў вераснi — кастрычнiку называюцца розныя лiчбы забiтых яўрэяў — ад 3000 да 6000; разыходжаннi ёсць i ў вызначэннi лiку забiтых пры лiквiдацыi гета. Тамсама. Bd. IX, Bl. 3303/3304.
[54] Гэта быў маёнтак былога дэпутата польскага Сейму Шалевiча, параўн.: Сефер Цыкарон, цыт. тв., с. 614. (Цяпер вёска Калдычэва ў Мядзеневіцкім сельсавеце Баранавіцкага раёна. Рэд.)
[55] ZStL AR-Z 94/59, Bd. II, Bl. 3165; тамсама. Bd. IX, Bl. 2707; параўн.: таксама Stragowicz, Obozy Baranowicze-Koldyczewo, Prot. № 533. Нямецка-фашысцкi генацыд на Беларусi (1941—1944). Мiнск, 1955. С. 296—297.
[56] Звесткi не супадаюць: называюцца лiчбы ад 70 да 80, 120 («конная палiцыя») i 200 чалавек.
[57] ZStL AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 807; тамсама Bd. IX, Bl. 2867; тамсама. 16/67, Bd. II, Bl. 366. Iншыя звесткi: тамсама, 94/59, Bd. III, Bl. 783 (непасрэднае падпарадкаванне камандзiру палiцыi бяспекi ў Мiнску). Для служачых СД Калдычэўскi лагер быў своеасаблiвым месцам аднаўлення сiл. Туды, менавiта ў галоўны будынак маёнтка, начальнiк СД запрашаў гасцей i служачых аддзялення — часам, у нядзелю, «на фiлiжанку кавы», часам на так званыя таварыскiя вечары, «на смажанае кураня»; адсюль ён выязджаў на паляванне цi на конныя прагулянкi. (Тамсама. Bd. VII, Bl. 1045; тамсама. Bd. II, Bl. 3165).
[58] Тамсама Bd. III, Bl. 988. Пэўныя адмiнiстрацыйныя паўнамоцтвы ў лагеры мела да 1943 г., як здаецца, i «Таварыства па сельскагаспа дарчым асваенні Усходу». Тамсама. Bd. VIII, Bl. 2449. У беларускiм выданнi «Памяць» адзначаецца, што лагер, якi ўтрымлiваўся беларускай палiцыяй (толькi камендантам быў немец Ёрн), з’яўляўся адначасова i цэнтрам падрыхтоўкi беларускiх гестапаўцаў. Параўн.: Сефер Цыкарон, цыт. тв., с. 614.
[59] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. VIII, Bl. 293 ff.
[60] Параўн.: Преступления немецко-фашистских оккупантов, с. 267 — 269.
[61] Тамсама. С. 263. P. Kohl, «Ich wundere mich, daβ ich noch lebe». Sowjetische Augenzeugen berichten. Gütersloh, 1990. S. 46 — 48. Пацвярджэнне з боку злачынцаў: ZStL 202 AR-Z 94/59, Bl. 3071.
[62] Тамсама, Bl. 205 R (Сведчанне Мiшлевiча). Адзiн сведка сцвярджаў, што памятае, як «у 1942 цi 43 г.» чатыры партызаны «былi павешаны СД на лiхтарных слупах на адным з ажыўленых гарадскiх скрыжаванняў», тамсама, Bl. 635, а яшчэ адзiн расказваў пра тое, як у канцы 1942 г. на рыначнай плошчы былi публiчна павешаны пяць партызан. (Тамсама. Bd. IX, Bl. 2594).
[63] Тамсама. Bd. III, Bl. 770.
[64] Параўн.: Tsur, Der verhängnisvolle Weg des Transportes AAy, S. 115 ff. (тры душагyбкi пры знiшчэннi чэшскiх яўрэяў). Пра тое, што гэтыя аўтамашыны выкарыстоўвалiся пры лiквiдацыi гета ў снежнi 1942 г., ёсць сведчаннi i з боку злачынцаў (ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. VI, Bl. 1789), i з боку ахвяр (Cефер Цыкарон, цыт. тв., с. 505). А таксама: ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. II, Bl. 326; тамсама, Bd. VII, Bl.1852.
[65] Тамсама, 16/67, Bd. II, Bl. 365 (J. Kranz); з адрозненнямi ў дэталях: той самы сведка — тамсама, Bl. 325.
[66] Адна з былых вязняў успамiнала пра зняволеных з Ломжы, Баранавiчаў, Наваградка, Молчадзi, Стоўбцаў, Гарадзiшча. — Тамсама 94/95, Bd. VIII, Bl. 2238.
[67] Адносна спробаў Кубэ i Готберга наладзiць з 1943 г. абмежаванае палiтычнае супрацоўнiцтва з мясцовымi нацыяналiстычнымi сiламi параўн.: Vakar N., Belorussia. The Making of a Nation. Cambridge (Mass.) 1956; Wilenchik W., Die Partisanenbewegung in Weiβruβland 1941 — 1944. // Forschungen zur osteuropäischen Geschichte Bd. 34 (1984), S. 129 — 297; Loftus J., The Belarus Secret. New York, 1985; Туронак Ю., Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мiнск, 1993; Wilhelm H.-H., Die Rolle der Kollaboration für die deutsche Besatzungspolitik in Litauen und «Weiβruthenien» — Konzepte, Praxis, Wirkungen und Forschungsdesiderata. // Okkupation und Kollaboration (1938 — 1945). Beiträge zur Konzepten und Praxis. Berlin, 1994, S. 191 — 216; Литвин А., Коллаборационизм в Беларуси в годы Великой Отечествен ной войны. Минск, 1998.
[68] Wilenchik W., Die Partisanenbewegung, op. cit. S. 220 ff.
[69] Параўн.: Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фаши стских захватчиков, т. 2, Минск 1984, с. 183.
[70] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 770.
[71] „У адной з гэтых мясцовасцяў (Казлоўшчына, Дзярэчын, Быцень, Галынка) iснаваў рух супрацiўлення, якi быў выяўлены супрацоўнiкамi СД… Гэта былi 80 палякаў з Нацыянальнага Кангрэсу… Палякаў прывeзлi на месца пакарання i адразу ж расстралялi». Тамсама. Bd. II, Bl. 265. Аднак поспехi растлумачальнай работы з прычыны добрай арганiзаванасцi польскага падпольнага руху былi, паводле сведчання працаваўшага ў СД паляка-перакладчыка Юзэфа Гурневiча, даволi сцiплымi. Параўн.: Polska Misja Wojskowa Badania Zbrodni Wojennych, Bd. 567, Kps. 2377/47.
[72] ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 989.
[73] Рапарт урадавага дараднiка Юнгвiрта Мiнiстру ўсходнiх тэрыторый Розэнбергу ад 12. 6. 1942, цытуецца па: Wilenchik W., Die Partisanenbewegung, op. cit. S. 252. Грунцфельдэр i яго паплечнiкi былi урачыста пахаваныя ў Стоўбцах у прысутнасцi камiсара акругі. ZStL AR-Z 16/67, Bd. V, Bl. 909.
[74] Параўн.: Нямецка-фашысцкi генацыд, цыт. тв., с. 361, 364, 365, 371. Параўн. таксама: BA-R 70, SU/14 (Баявы загад Штраўха ад 13.7.1943 Баранавiцкай фiлiі СД адносна акцыi «Герман»).
[75] ZStL AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 521, 522 («Meldungen aus den besetzten Ostgebieten»).
[76] У лютым 1943 г. у час заняткаў была ачэплена гандлёвая школа; праведзеная «селекцыя» навучэнцаў дала 150 прымусовых работнiкаў для Нямеччыны. Параўн.: Преступления немецко-фаши стских оккупантов, с. 270.
[77] ZStL AR-Z 94/59, Bl. 2949.
[78] Преступления немецко-фашистских оккупантов. С. 216, 270.
[79] «Ereignismeldung UdSSR» № 155 («Мы iмкнемся па магчымасцi цалкам ачысцiць Остлянд ад яўрэяў.»), National Archives Washington, T 175 R 234, 2723608. Параўн. таксама: Matthäus, «Reibungslos und planmäβig», op. cit. S. 261. Расказвалі, што Найвышэйшы шэф палiцыi i СС Остлянда Фрыдрых Йекльн напярэдаднi адной буйнамаштабнай акцыi па барацьбе з партызанамi запытаў прысутных начальнiкаў СД, колькi яўрэяў налiчваецца ў Баранавiчах. Пачуўшы ў адказ: «Каля 8000», Йекельн абвясцiў, што «6000 з iх павiнны знiкнуць». ZStL 202 AR-Z 94/59, Bl. 215.
[80] Цэнтральны Архiў у Менску, 370-1-53, л. 163 — 168 (Пратакол пасяджэння).
[81] Параўн.: Tsur, Der verhängnisvolle Weg, op. cit. S. 108.
[82] Лiст надрукаваны у: Kohl, «Ich wundere mich, daβ ich noch lebe», S. 205 — 206; Lenhard H., «Lebensraum im Osten». Deutsche in Beloruβland 1941 — 1944. Düsseldorf 1991, S. 129 —130.
[83] Поўнасцю заява Мецнэра змешчана у: ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. II, Bl. 260 ff.
[84] Тамсама, Bl. 262—263. Параўн. таксама: Reitlinger G., Die Endlösung. Hitlers Versuch der Ausrottung der Juden Europas 1939 — 1945. Berlin 1953, S. 235, тут бойня ў Слонiме датуецца — няправiльна — летам 1941 г. Tenenbaum J., Underground, the Story of a People, New York 1952 называе дакладную дату — 30. 6. 1942 (с. 366). Адносна пакуль яшчэ недастаткова высветленай ролi латышскiх аддзелаў з каманды Арайса, у знiшчэннi яўрэяў i барацьбе супраць партызанаў у Беларусi — параўн.: Ezergailis А., The Holocaust in Latvia 1941—1944, Riga, Washington, 1996. S. 188—193.
[85] Акцыi ў Гарадзiшчы 20—21 верасня 1942, (ZStL 202 AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 588 — 591; тамсама, 16/67, Bd. IX, Bl. 1468); у Ляхавiчах 2 лістапада 1941; у Мiры 9 лістапада 1941, а таксама ў сакавiку i жнiўнi 1942 (тамсама, 94/59, Bd. II, Bl.333); у Нясвiжы 29 — 30 кастрычнiка 1941 i 22 лiпеня 1942 (тамсама, 16/67, Bd. IX, Bl. 1468, 1469); у Стоўбцах 22 — 23 верасня 1942 (тамсама, 94/59, Bd. II, Bl. 331, Bl. 316, 325, 330; тамсама, Bd. V, Bl. 990); у Наваградку ў снежнi 1941, у лiпенi i жнiўнi 1942, у лютым, траўнi i вераснi 1942 (тамсама. Bd. II, Bl. 334, S. 1: «Auswertung der Literatur über Orte des Gebietskommissariats Nowogrodek»); у Лiдзе ўвесну i летам 1942 (тамсама, Bl. 1146, паказанне Г. Вэльке; тамсама, Bd. VII, Bl. 1851; лiст Кубэ да Лозэ 31. 7. 1942); у Слонiме 14 лiстапада 1941, летам 1942 i летам 1943 (параўн.: папярэдн. заўв., а таксама ZStL 202 AR-Z 94/59, Bl. 1147; тамсама Bd. VIII, Bl. 2435); у Слуцку разам з Менскiм СД у лютым 1943 (тамсама, Bd. IX, Bl. 2750); у Дзярэчыне 24 лiпеня 1942 (тамсама, Bl. 1113); у Клецку 20 лiпеня 1942 (тамсама, Bl. 1397) i ў шматлiкiх меншых населеных пунктах (Гарадзеi, Калдычэве, Молчадзi, Новым Свержанi, Сiняўцы, Заастравеччы, Новай Мышы i iнш.; параўн.: тамсама, Bd. II, Bl. 331 ff.: «Auswertung der Literatur über Orte des Gebietskommisariats Baranowicze»). У згаданых акцыях у Ляхавічах (2.11.1941), Нясвіжы (30.10.1941) і Міры (9.11.1941) была задзейнічана 8-я рота з 727 пяхотнага палка, 6-я рота дзейнiчала ў Слоніме (14.11.1941), а 7-я — у Наваградку (8.12.1941).
[86] Да гэтага часу найзначнейшае значэнне мае: Dallin А., Deutsche Herrschaft in Ruβland 1941 — 1945. Eine Studie über Besatzungspolitik. Düsseldorf 1958 (2. Aufl. 1981). Значэнне лакальнай перспектывы i штодзённай гiсторыi падкрэслiваецца у: Б. К’яры, Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф. Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства 1939 — 1944. // Беларускi Гiстарычны Агляд, 1996, т. 3, с. 199 — 212; Ён жа, Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstand in Weiβrulβand 1942-44. Düsseldorf, 1998.
[87] Параўн.: ZStL 202 AR-Z 94/59, Bl. 111; тамсама. Bl. 614; тамсама. Bl. 605; тамсама. 94/59, Bd. VI, Bl. 1739; тамсама. Bd. IX, Bl. 2618).
[88] Параўн.: Polska Misja Wojskowa Badania Zbrodni Wojennych, t. 567, Rps. 2377/47 (Сведчанне Гурневiча ва Ўроцлаве, 1947 год).
[89] Гл.: D. J. Goldhagen, Hitlers willige Vollstrecker. Ganz gewöhnliche Deutsche und der Holocaust. Berlin 1996.
[90] Было нямала заяваў супрацоўнiкаў Баранавiцкай фiлiі СД на звальненне, аднак яны ў большасцi выпадкаў не задавальнялiся. Гл., напр., ZStL AR-Z 94/59, Bd. III, Bl. 773; тамсама, Bd. VIII, Bl. 2430; тамсама, Bd. X, Bl. 3052. Расказвалi, што адзiн супрацоўнiк СД сказаў аднойчы, што ён больш не будзе «ўдзельнiчаць у гэтым паляваннi на партызанаў i яўрэяў». Здраднiк данёс пра гэтую заяву, супрацоўнiка арыштавалi i пад аховай адвезлi ў Менск. Тамсама. Bl. 3072.

Наверх

Франц Кушаль. Спробы арганiзацыi Беларускага Войска*

Чэрвеня 11, 1998 |


* Заканчэнне публікацыі. Папярэднія раздзелы гл. у Т.1, Сш.1 (1994), Т.2, Сш.1 (1995), Т.4, Сш.1-2 (1997).

Спэцыяльны ўпаўнаважаны

Калi нямецкая армiя ачысцiла ў 1941 г. Беларусь ад савецкай улады, беларускi народ паверыў, што надыйшло сапраўднае ягонае вызваленьне ад зьненавiджанага савецкага ладу. Ня хочучы толькi карыстаць з вызваленьня здабытага ахвярнасьцю нямецкага жаўнера, беларусы жадалi самi ўзяць дзейны ўдзел у змаганьнi з бальшавiзмам i са свайго боку гэтак сама гатовыя былi несьцi крывавыя ахвяры. Аб гэтым сьведчаць бязупынныя стараньнi прадстаўнiкоў беларускага грамадзянства перад нямецкiмi ўладамi аб дазволе на арганiзацыю беларускага войска, а гэтак сама й ахвярнасьць беларусаў, якiя добраахвотна ўступiлi ў рады палiцыi й самаахвярна аддалi сваё жыцьцё ў змаганьнi з бальшавiцкай партызаншчынай.

Адмоўнае нямецкае становiшча ў гэтай справе, асаблiва дазнаньнi з беларускай самааховай, прычынiлiся да таго, што шырокiя беларускiя масы што раз больш разчароўвалiся ў немцах. Вынiкам гэтага разчараваньня было ў першую чаргу тое, што беларусы пачалi пакiдаць рады палiцыi. Тымчасам бальшавiцкая прапаганда стала выкарыстоўваць нямецкiя памылкi, гаворачы людзям аб нямецкай няшчырасьцi, ашуканстве i г.д. Нiчога дзiўнага, што больш лёгкадумныя й менш сьведамыя беларусы пачалi пераходзiць з палiцыi да партызанаў.

Дазнаньнi з арганiзацыяй 49, 48 i iнш. Беларускiх Палiцыйных Батальёнаў пераканалi нямецкiя вышэйшыя палiцыйныя ўлады ў тым, што калi пры беларускiх арганiзацыях знаходзяцца прадстаўнiкi беларускай iнтэлiгенцыi, а асаблiва беларускiя камандзiры, то там ня толькi няма дэзэрцыi, але наадварот беларусы ахвотна прыходзяць i ўмеюць сумленна служыць, бiцца з партызанамi, а ў разе патрэбы памiраюць як героi.

Выходзячы iз гэтага абгрунтаваньня, нямецкiя вырашальныя дзейнiкi ў Менску пастанавiлi паклiкаць беларуса на становiшча, як яны называлi, гаўптбэтроера, якi б для вока быў нiбы начальнiкам усей беларускай палiцыi, а фактычна прапагандыстым. На гэтае становiшча немцы ўгледзелi мяне, дзеля таго, што яны мяне добра зналi, як галоўнага рэфэрэнта БСА, акурат у гэтым часе зьлiквiдаванага.

Першы чалавек, якi запрапанаваў мне гэтае становiшча, быў кiраўнiк палiтычнага аддзелу Гэнэральнага Камiсарыяту Беларусii Лянгер, пасьля запрапанаваў мне гэтае становiшча й кiраўнiк палiтычнага аддзелу СД у Менску Шлегель. Абодва яны абяцалi мне вялiкiя магчымасьцi працы.

З папярэдняй сваёй працы я ўжо добра знаў немцаў: шчыра кажучы, абяцанкам iхнiм ня верыў, мiма гэтага параiўшыся зь беларускiмi дзячамi, я прыняў новае становiшча з наступных мяркаваньняў: усей беларускай палiцыi на Беларусi было дваццаць тысяч чалавек, прычым усе яны былi вайскова добра падрыхтаваныя й узброеныя, а бальшыня зь iх былi выпрабаваныя ў баёх супроць партызанаў. Мець безпасярэднi ўплыў на гэтых людзей (каля дзвюх дывiзiяў войска), мець зь iмi сутычнасьць было справай вельмi важнай.

Калi я даў згоду прыняць становiшча гаўптбэтроера, то па пэўным часе выйшаў загад Камандзiра войск СС, начальнiка палiцыi Беларусi й Сярэдняй Расеi й Гэнэральнага камiсара Беларусi Групэнсфюрэра Годбэрга ў справе арганiзацыi камандаваньня й прапаганды сярод палiцыi на Беларусi й Сярэдняй Расеi. У гэтым загадзе Готбэрг паклiкаў мяне, як спэцыяльна ўпаўнаважанага ў справах чужа–нацыянальнай палiцыi на Беларусi й сярэдняй Расеi за выняткам лiтоўцаў i латышоў. Па гэтаму загаду я зьяўляўся асобай, якой даручалася апека над усёй палiцыяй, што складалася з беларусаў, украiнцаў i расейцаў на абшары Беларусi й сярэдняй Расеi. Апека гэтая павiнна была выяўляцца ў арганiзацыi матар’яльнага палажэньня палiцыянтаў i прапаганды. Я павiнен быў наладзiць апеку ў такi спосаб, каб кожны палiцыянт сапраўды адчуваў гэтую апеку. Пры гэтым Готбэрг ускладаў на мяне абавязак выдаваць палiцыйны беларускi часапiс пад маёй асабiстай рэдакцыяй i маёй адказнасьцю за зьмест.

Прапанову абняць гэтае становiшча Лянгер i Шлегель зрабiлi мне яшчэ ў чэрвенi 1943 г,, але покуль гэтая справа канчальна аформiлася, мiнула два месяцы, так што да выкананьня абавязкаў, узложаных на мяне Готбэргам, я прыступiў ужо ў жнiўнi 1943 г. Загад Готбэрга даваў мне вялiзарныя магчымасьцi працы й трэба аддаць справядлiвасьць, што ўсiмi палiцыйнымi чынамi я быў вельмi рэспэктаваны.

Начальнiк палiтычнага аддзелу пры СД прэдставiў мяне камандзiру чужа–нацыянальнай палiцыi падпалкоўнiку Каўфману, зь якiм я меўся супольна працаваць. Перш за ўсё мной быў складзены плян арганiзацыi апекi згодна з загадам Готбэрга. Плян гэты быў апрацаваны наступна: на чале ўсяго бэтроюнгу стаяў я iз сваiм штабам, якi складаўся з сакратара, перакладчыка, машынiсткi, кiраўнiка асьветы й пэрсаналу рэдакцыi часапiсу. У кожнай адмiнiстрацыйнай акрузе павiнен быў знаходзiцца акруговы апякун (гэбiцбэтрояр) iз сваiм невялiкiм штабам у кожным раёне i пры кожным палiцыйным аддзеле, апякун, якi падлягаў акруговаму бэтроеру. Кандыдатаў на бэтроераў павiнен быў знайсьцi я. Усе бэтрояры былi адказнымi перада мной за працу на сваiх становiшчах. Я маю права й абавязак кантраляваць працу бэтрояраў i ставiць прапановы на звальненьне, пераводы i г.д. Праэкт гэты быў нямецкiмi ўладамi прыняты. Хутка штаб Готбэрга выдаў загад да ўсёй палiцыi на Беларусi аб увядзеньнi бэтроюнгу ў жыцьцё.

З пачатку верасьня 1943 г. падпалкоўнiк Каўфман запрапанаваў мне зь iм зрабiць iнспэкцыйнае падарожжа па Беларусi з мэтаю скантраляваньня арганiзацыi бэтроюнгу на мясцох. Забясьпечыўшы адпаведную колькасьць машын i моцную ахову з кулямётамi, Каўфман з цэлым сваiм штабам i я выехалi на iнспэкцыю. Падарожжа было вельмi небясьпечнае з погляду на партызаншчыну, мiма таго мы аб’ехалi ўсю Беларусь за выняткам Глыбоцкае акругi. Загад аб арганiзацыi дайшоў тым часам да ўсiх акругаў i акруговыя начальнiкi палiцыi, даведаўшыся аб нашым iнспэкцыйным падарожжы, старалiся як найхутчэй арганiзаваць апеку на мяйсцох. У большасьцi выпадкаў мы знаходзiм ужо ўсё заарганiзаванае, пры гэтым я сьцвердзiў зьдзiўляючае незразуменьне сэнсу загаду нямецкiмi палiцыйнымi вырашальнымi дзейнiкамi.

Анi сам Каўфман, анi акруговыя начальнiкi палiцыi немцы зусiм не ар’ентавалiся ў нацыянальных дачыненьнях на Беларусi. Яны заглядалiся на справу так, як яе насьвятлялi iм людзi, пад уплывам якiх яны знаходзiлiся. У Заходняй Беларусi яны знаходзiлiся ў бальшынi пад уплывам польскiм. Палякi працавалi пры акруговых начальнiках палiцыi пераважна як перакладчыкi, але былi палякi гэтак сама й начальнiкамi палiцыi. Усе яны, амаль, ведалi нямецкую мову й дзеля гэтага мелi большы ўплыў чымся беларусы. У ўсходняй частцы Беларусi былi вялiкiя расейскiя ўплывы, так што немцы, якiя прыйшлi адмiнiстраваць Беларусь, ня мелi нiводнага паняцьця аб ей. У найлепшым выпадку яны ставiлiся да беларускага нацыянальнага пытаньня абыякава.

Мы засталi, як я ўжо сказаў, бэтроюнг зарганiзаваны, але як. Акруговыя начальнiкi палiцыi павыбiралi на гэтае становiшча палiцыянтаў, якiя iм найбольш падабалiся, гэта значыцца людзей, якiя iм былi найбольш паслухмяныя, найлепш выконвалi службовыя абавязкi й старалiся прыпадабацца немцам. Дзеля гэтага на бэтрояраў трапiлi шмат дзе палякi, расейцы й беларусы нацыянальна мала сьведамыя. Калi я сьцьвердзiў гэты факт, то пераканаў Каўфмана аб неабходнасьцi зьбiраць усiх бэтрояраў данае акругi ў адно месца, дзе я асабiста мог бы iм даваць iнструкцыi аб iхняй працы. Каўфман згадзiўся на гэта i перад нашым прыездам у акругу давалiся радыёграмы начальнiкам акруговай палiцыi аб зборцы ўсiх бэтрояраў у вадно месца.

Як гэтая справа прадстаўлялася на мясцох, можа сьведчыць прыклад Ганцэвiцкае акругi, дзе на сем бэтрояраў быў толькi адзiн беларус, адзiн расеец, а рэшта — палякi.

Калі я сказаў Каўфману, што гэта абсалютна няправiльна й можа даць адваротныя вынiкi, Каўфман сам пачаў вытыкаць акруговым начальнiкам гэткую iхнюю працу. Акруговыя начальнiкi палiцыi хутка раскусiлi мой слабы бок i адказвалi: “Дык няхай Кушаль дае нам сваiх кандыдатаў”.

У часе аб’езду ўсюды, дзе мы толькi затрымоўвалiся, я заўсёды ўваходзiў у сутычнасьць з мясцовымi беларускiмi грамадзкiмi прадстаўнiкамi, як iз старшынямi самапомачы, начальнiкамi раёнаў, старшынямi гарадоў, школьнымi iнспэктарамi i iншымi i прасiў iх аб помачы ў набраньнi мне кандыдатаў на бэтрояраў. Звычайна мне прадстаўлялi цэлыя спiскi кандыдатаў, але нi адзiн зь iх на мой заклiк не прыходзiў. Прычынай гэтага зьявiшча было тое, што нашая iнтэлiгенцыя заўсёды ставiлася няпрыхiльна да палiцыi наагул, а асаблiва да гэтак званай “чорнай палiцыi”, гэта значыць да арганiзаванай немцамi i апранутай у чорныя мундзіры, дзеля таго, што палiцыя гэтая была вельмi скампраметаваная ў вачох беларускага грамадзянства. Апрача таго, немагчымыя адносiны немцаў да мясцовага насельнiцтва адстрашвалі нашую iнтэлiгенцыю ад супрацоўнiцтва зь iмi. Адзiны чалавек, якi згадзiўся пайсьцi на гэтую цяжкую й адказную працу, быў школьны iнспэктар i кiраўнiк самапомачы Ганцэвiцкай акругi Антон Сокал–Кутылоўскi.

У сiлу неабходнасьцi я мусiў выбiраць бэтрояраў зь лiку палiцыянтаў. У шмат выпадках мне ўдалося вышукаць вельмi сьведамых беларусаў, якiя пасьля сканчэньня курсу былi зусiм добрымi беларускiмi прапагандыстымi. Шмат лепш можна было б паставiць справу апекi, каб я знайшоў большае падтрыманьне ў нашай iнтэлiгенцыi.

Нашае падарожжа мела ня толькi характар iнспэкцыйны, але гэтак сама й прапагандовы. Усюды, дзе мы толькi прыязджалi, Каўфман загадваў зьбiраць усiх палiцыянтаў. Калi палiцыянты былi выстраеныя, то Каўфман, адабраўшы рапарт ад камандзiра, звычайна гаварыў праз перакладчыка мiж iншым наступнае: “У маiм штабе знаходзiцца беларускi афiцэр капiтан Кушаль, ён зараз будзе да вас гаварыць, выслухайце яго ўважна”. Пасьля гэтага я гаварыў да людзей прамову. Мая прамова звычайна рабiла на палiцыянтаў вялiкае ўражаньне. Палiцыянты нiколi ня чулi перад гэтым, каб да iх гаварыў хто небудзь па–беларуску й пры гэтым на такую тэму, на якую я да iх гаварыў. Звычайна гаварылi да iх адны немцы i то праз перакладчыкаў, якiя перадавалi iм нямецкiя словы, што датычылi выключна службы, або па–польску, або па–расейску.

Тут яны сустрэлiся зь нечым небывалым. Афiцэр–беларус у нямецкiм мундзiры ня толькi гаварыў да iх па–беларуску, але называў iх беларускiмi жаўнерамi i ўспамiнаў аб Незалежнасьцi Беларусi. Гэта мела вялiкае прапагандовае значэньне. Мушу прызнацца, што я й сам хваляваўся, асаблiва калi прамаўляў да цэлых батальёнаў. У Урэччы быў выстраены перада мной цэлы 36 беларускi палiцыйны полк. “Жыве Беларусь!” — пачынаў i канчаў я свае прамовы, і моцнае “Жыве!” вылятала з грудзей беларускiх палiцыянтаў, якiя па праўдзе былi першымi беларускiмi жаўнерамi.

Вельмi цiкавае палажэньне было ў Лiдзе. Яшчэ перад зборкай палiцыянтаў начальнiк акруговай палiцыi ў Лiдзе прасiў мяне, каб я гаварыў так, каб не паглыбiць польска–беларускi антаганiзм, якi там iснаваў. Калi палiцыянты былi выстраеныя, то я перш за ўсё сказаў, каб беларусы паднялi ўверх рукi. Калi беларусы паднялi нясьмела рукi, то аказалася, што iх было ня больш 20%, рэшта былi палякi i трохi расейцаў. Разумеецца, што прамова мая тут не магла быць такой, як заўсёды. Былi мы гэтак сама й ў украiнскiх батальёнах, дзе я таксама мусiў прамаўляць.

Вярнуўшыся ў Менск, я меў поўнае ўяўленьне аб бэтроюнгу сярод беларускае палiцыi. Быў ён, бязумоўна, нездавальняючы. Каб яго паправiць, даць яму ўказаньнi, выясьнiць ягоныя заданьнi, я запрапанаваў Каўфману адчынiць двутыднёвыя курсы для акруговых бэтрояраў, пасьля чаго акруговыя бэтрояры правядуць такiя курсы для нiжэйшых бэтрояраў у сваiх акругах. Каўфман на гэта згадзiўся. Гэта было ўжо ў канцы кастрычнiка 1943 г. Я прыступiў да апрацаваньня праграмы курсаў i да выданьня палiцэйскага часапiсу, якi я назваў “Беларус на Варце”. Першы нумар “Беларус на Варце” выйшаў у пачатку сьнежня 1943 г. Нумар аказаўся вельмi ўдалы. У лiку 2500 экзэмпляраў ён разыйшоўся па ўсёй Беларусi. Далейшыя нумары часапiсу “Беларус на Варце” выходзiлi перыядычна ў меру падбору матар’ялу. Ад сьнежня 1943 г. да мая 1944 г. выйшла 10 нумароў, з таго дзевяць пад маёй рэдакцыяй i адзiн пад рэдакцыяй Гуцькi Уладзiмера. “Беларус на Варце” распаўсюджваўся пры дапамозе нямецкай палiцыйнай сеткi, дзеля гэтага даходзiў ува ўсе куткi Беларусi, туды, дзе нiякае iншае беларускае друкаванае слова не даходзiла. “Беларус на Варце” быў вельмi папулярны сярод беларускага грамадзянства, як на вёсцы, так і ў горадзе.

У першай палове студзеня 1944 г. распачаўся ў Менску двутыднёвы курс для бэтрояраў. На курс прыбыло па аднаму бэтрояру з кожнай акругi, як акруговыя бэтрояры, i па аднаму з кожнага палiцыйнага аддзелу. Разам прыбыло 18 слухачоў. Нягледзячы на ўсе папраўкi на мясцох, усё ж такi на курс прыбыло двух расейцаў i адзiн паляк, рэшта беларусы. Пасьля заканчэньня гэтага курсу курсанты, вярнуўшыся ў свае акругi, правялi гэткiя ж курсы ў акругах, так што пад вясну 1944 г. цэлы бэтроюнг на Беларусi быў перашколены. Праца пачала вельмi карысна разгортвацца. Палiцыянты пачалi пiсаць зь мейсцаў у “Беларус на Варце”. Я быў у лучнасьцi з усёй беларускай палiцыяй i проста ня мог адзiн даць рады з карэспандэнцыяй, якую атрымлiваў з мейсцаў. Тут гэтак сама выявiлася паэтычная беларуская душа, 80% карэспандэнцыi пiсанай радавымi палiцыянтамi, пiсалася вершам. Нягледзячы на цяжкасьцi й абмежаваньнi, якiя я меў ад немцаў, усё ж такi з гэтай працай я меў вялiкае маральнае задаволеньне.

У лютым 1944 г. Прэзiдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады паклiкаў мяне на становiшча Камандуючага Беларускай Краёвай Абаронай. Я прыняў гэтае становiшча й сьпярша, покуль было магчыма, выконваў гэтыя дзьве функцыi адначасова, але ўжо ў маi 1944 г. я цалкам адыйшоў ад працы сьпецыяльна ўпаўнаважанага ў справах беларускае палiцыi, аддаючыся працы ў БКА. Рэдактарства “Беларус на Варце” пераняў тады Гуцька Уладзiмер.

Нацыянальная сьведамасьць палiцыянтаў, дзякуючы працы бэтроюнгу, была вельмi высокая. Палiцыянты пачалi сапраўды ўважаць сябе за беларускiх жаўнераў i зусiм iначай ацэньваць свае абавязкi i адносiны да немцаў.

Калi пачалося нямецкае адступленьне з Беларусi ў чэрвенi 1944 г., то, нягледзючы на тое, што ў шмат выпадках немцы кiнулi нашу палiцыю на ласку лёсу, як палiцэйскiя батальёны, гэтак i палiцыя раённая ў поўным парадку адступiла на Захад, часта ставячы наступаючым бальшавiкам зацяты адпор. Толькi ў раёне Гораднi Годберг пачаў арганізоўваць беларускую палiцыю ў рэгулярныя баявыя адзiнкi i кiдаць iх у бой пад камандай нямецкiх афiцэраў. Так, напрыклад, прарыў у раёне Аўгустова быў затрыманы выключна беларускай палiцыяй. Шмат палiцыянтаў загiнула там гераiчнай сьмерцю, верачы, што яны змагаюцца за Беларусь.

Пазьней, прыблiзна ў жнiўнi 1944 г., Годбэрг загадаў Обэрштурмбанфюрэру Зiглiнгу сьцягнуць усю беларускую палiцыю й нямецкую жандармэрыю ў раён Лангры i арганiзаваць гэтак званую “шпэрбрыгаду” Зiглiнга. Пазьней гэтая брыгада была папоўненая яшчэ ўкраiнцамi й расейцамi i была названая 30 расейскай дывiзiяй СС. Гэта дывiзiя была перасунутая з раёну Лангры сьпярша ў раён Цiханава, а пазьней у раён Дойчэляў ува ўсходняй Прусii.

У канцы жнiўня 1944 г. я паслаў у штаб Зiглiнга 16 беларускiх афiцэраў з тым, што яны будуць магчы абняць камандныя становiшчы ў тых аддзелах, дзе бальшыня беларусаў. Зiглiнг, аднак, нашых афiцэраў ня прыняў, гаворачы iм, што ў ягонай дывiзii няма месца на нацыянальны падзел. Тады я прыбыў асабiста ў штаб Зiглiнга. Апошняга я не застаў, але справу прадставiў начальнiку штабу, просячы Зiглiнга, каб ён выдзелiў беларусаў у асобныя палкi зь беларускай каманднай абсадай. Шэф Штабу перадаў мне, што аб гэтым ня можа нават быць i гутаркi. “Мы творым адзiн моцны кулак i дзяленьне па нацыянальнасьцях можа яго толькi аслабiць”, — сказаў ён. Стан дывiзii быў 11600 чалавек, у тым лiку 7000 беларусаў.

Пазьней гэтая дывiзыя была перакiнутая ў Францыю. Тут, дзякуючы неадпаведнаму падыходу да нацыянальнага пытаньня i дзякуючы адсутнасьцi сваiх камандзiраў, дывiзыя распалася.

Аб нацыянальнай сьведамасьцi беларускiх палiцыянтаў сьведчыць вялiкая колькасьць iхнiх лiстоў у Беларускую Цэнтральную Раду ў Бэрлiне, у якiх яны дамагаюцца перавесьцi iх у беларускае войска. Той факт, што беларуская палiцыя была змарнаваная для беларускай справы, вiноўнымi зьяўляюцца не беларусы, а толькi выключна немцы, якiя ня ведалi беларуса, няўмелi да яго падыйсьцi, а беларусам не давалi нiякай магчымасьцi мець на iх свой уплыў, асаблiва ў такiя рашаючыя часы, як ад чэрвеня 1944 г.

Беларускае войска на эмiграцыi

У канцы чэрвеня 1944 г. бальшавiцкая армiя прарвала нямецкi фронт на Беларусi i хутка пачала займаць Беларусь. Усё сьведамае беларускае грамадзянства, як з усходняй часткi краю, так i з заходняй, масава пачало ўцякаць на Захад. Такiм чынам, прыблiзна да паловы лiпеня 1944 г. на тэрыторыi Нямеччыны знайшлося шмат як беларускай iнтэлiгенцыi, так i сялян i работнiкаў. Гэтыя масы беларусаў апынулiся ў вельмi благiх умовах. Нямецкiя вайсковыя ўлады затрымоўвалi гэтых уцекачоў ва усходняй Прусii, зачынiлi ў iмправiзаваныя лягеры i выкарыстоўвалi як рабочую сiлу пры пабудове вайсковых умацаваньняў. Частка ўцекачоў, а асаблiва сялян з собскiмi коньмi й вазамi, заставалiся на працу ў вясковых гаспадарках, дзе мусiлi iз сваiмi коньмi працаваць толькi на марнае выжыўленьне. Беларусы вайсковыя, як БКА, Самаахова, палiцыя i iнш. сiлаю прыдзялiлiся да брыгады Зiглiнга. Знайшлася на тэрыторыi Нямеччыны i БЦР са сваiм выканаўчым апаратам. Прыблiзна каля паловы лiпеня 1944 г. сябры Рады на чале з Прэзiдэнтам Астроўскiм сабралiся ў Бэрлiне. Тут Рада была падпарадкаваная Мiнiстэрству ўсходнiх абшараў.

Першаю справаю, якая, на думку БЦР, уважалася за найважнейшую, была арганiзацыя беларускага войска. БКА, якая на Беларусi, як нiяк, станавiла паважную вайсковую сiлу, перастала iснаваць. Брыгада Зiглiнга ў нiякiм выпадку не магла разглядацца як беларускае войска, дзеля таго, што туды заганялiся й iншыя нацыянальнасьцi i, апрача таго, Зiглiнг (думаю, што гэта была ня толькi ягоная думка) не хацеў прызнаваць нiякiх нацыянальнасьцяў. Калi я паслаў у ягонае распараджэньне 16 афiцэраў БКА з тым, каб яны былi камандзiрамi беларусаў у ягонай брыгадзе, то Зiглiнг iх проста ня прыняў. Ён заявiў iм, што ў ягонай брыгадзе падзелу на нацыянальнасьцi няма, брыгада ў цэласьцi зьяўляецца нямецкай збройнай сiлай i яны мусяць камандаваць адзiнкамi незалежна ад iх нацыянальнасьцi. Бальшыня афiцэраў на гэтыя варункi не згадзiлася i ў брыгадзе не засталася.

Першая думка БЦР аб рэстаўрацыi БКА на эмiграцыi сталася немагчымай да рэалiзацыi. Таму было пастаноўлена дамагацца ад нямецкiх уладаў дазволу на арганiзацыю беларускага легiёну. Магчымасьць арганiзацыi такога легiёну была поўная. Як першы пачатак легiёну бралася пад ўвагу тое беларускае войска, якое знайшлося на тэрыторыi Нямеччыны (сапёрныя батальёны БКА, 13–ы беларускi палiцыйны батальён, рэшткi батальёнаў БКА, якiя знайшлiся ў брыгадзе Зiглiнга i iнш.). Можна было разьлiчаць разам на якiх–небудзь 10 000 чалавек вайсковых, у тым лiку i афiцэрская школа. Апрача таго, у войска вельмi ахвотна пайшлi б уцекачы з Беларусi, усходнiя работнiкi беларусы i iнш. Калi б немцы далi магчымасьць сабраць усiх гэтых людзей, то можна б было разьлiчаць на тры дывiзii войска. Беручы ўсё гэта на ўвагу, Прэзiдэнт БЦР выступiў перад немцамi з хадатайнiцтвам аб дазволе на арганiзацыю Беларускага легiёну.

Гэтак званае “беларускае ляйтштэльле” пры Мiнiстэрстве ўсходнiх абшараў праект арганiзацыi беларускага легiёну спаткала вельмi прыхiльна. Кiраўнiк “Ляйтштэльле” др. Люббэ са свайго боку рабiў усё, што мог, каб легiён паўстаў. Першаю вайсковаю ўладаю, да якой Прэзiдэнт зьвярнуўся, складаючы спецыяльны мэмарыял, быў штаб “Фрэмдфолькiшэфрайвіллігфэрбэндэ”, на чале якога стаяў гэнэрал Кiстрын. Мэмарыял быў зложаны прыблiзна ў палове лiпеня 1944 г. Праз якiя тры тыднi Прэзiдэнт атрымаў адказ ад гэнэрала Кiстрына, у якiм ён паведамiў, што мэмарыял атрыманы i што ў хуткiм часе ён запросiць Прэзiдэнта для абмеркаваньня тэхнiчнага боку арганiзацыi легiёну. Я ня буду пералiчваць тут, колькi разоў я наведаў штаб гэн. Кiстрына, каб прыпомнiць яму справу арганiзацыi беларускага легiёну.

Тымчасам, беларускае грамадзянства даведалася аб тым, што БЦР знаходзiцца ў Бэрлiне, i вайсковыя беларусы, асаблiва афiцэры, пачалi зьяўляцца да мяне, сьцвярджаючы ахвоту ўступiць у беларускi легiён. Я знайшоўся ў клапатлiвым палажэньнi. Я верыў абяцанкам Мiнiстэрства ўсходнiх абшараў i штабу гэнэрала Кiстрына, што справа беларускага легiёну будзе разьвязана пазытыўна й хутка, i таму трымаў у надзеi й вайсковых беларусаў, просячы iх аб перачаканьнi нядоўгага часу, пакуль выйдзе загад нямецкiх уладаў. Яны мне верылi й чакалi, знаходзячыся ў вельмi благiх матар’яльных абставiнах.

Час праходзiў вельмi хутка. Кiраўнiцтва вайсковымi справамi пры БЦР Прэзiдэнт даручыў Канстанцiну Езавiтаву. Наступiла гэта ў жнiўнi 1944 г. Езавiтаў энэргiчна ўзяўся за працу. І Прэзiдэнт, i Вiцэ–прэзiдэнт, i Езавiтаў бязконца абiвалi парогi розных нямецкiх чыноў, а справа легiёну стаяла на мёртвым пункце.

БКА ня было ўрадава немцамi разьвязанае i я далей уважаўся афiцыяльна за камандуючага БКА. У гэткiм характары я й выступаў перад нямецкiмi ўладамi. У пачатку верасьня 1944 г. я iз сваiм ад’ютантам зьявiўся ў Вайсковай Камандатуры Бэрлiна i запатрабаваў прыдзелу кватэраў для БКА. Запатрабаваньне сваё я матываваў тым, што шмат жаўнераў БКА прыбывае й са шпiталяў у штаб БКА i для iх няма кватэраў. Камандатура прыдзялiла нам тады школьны будынак пры Лiхэнэрштрасэ 50, з поўным уладжаньнем за кватэраваньня трохсот чалавек. З гэтага моманту вайсковыя беларусы й пачынаюць канцэнтравацца на Лiхэнэрштрасэ 50.

Адцягваньне выдачы загаду немцамi аб арганiзацыi легiёну непакоiла сябраў БЦР. На адным паседжаньнi Прэзыдыюму Рады выступiў Езавiтаў з праектам, каб прыступiць да арганiзацыi першай вайсковай адзiнкi, не чакаючы на дазвол немцаў. Свой праект ён матываваў наступна: афiцыяльна iснуе БКА, кватэра ёсьць, выжыўленьне можа быць тымчасова арганiзаванае па харчовых картках, гэтак сама жаўнеры могуць тымчасова быць у собскiх вопратках, так што пад фiрмай БКА можна паклiкаць людзей i прыступiць да арганiзацыi першага школьнага батальёну БКА.

Я асабiста не згаджаўся з праектам Езавiтава. Знаючы добра немцаў, я ведаў, што яны з дакананым фактам могуць ня лiчыцца i што загад аб арганiзацыi легiёну можа прыйсьцi вельмi няскора, або наагул ня прыйсьцi, тымчасам склiкаючы людзей, мы бярэм на сябе адказнасьць за iх. БЦР нiякiх матарыяльных сродкаў ня мае апрача грошай, з якiх мусiла адчытвацца перад Мiнiстэрствам усходнiх абшараў, якое магло выдаткi на школьны батальён ня прызнаць. Наагул, арганiзацыя войска бяз нiякай падставы праўнай i бяз базы матарыяльнай выглядала, па–мойму, непаважна.

Праект Езавiтава, аднак, Прэзiдэнту спадабаўся й было пастаноўлена арганiзаваць школьны батальён пад фiрмай БКА ў Бэрлiне. На гэтую мэту было асыгнавана 12 000 нямецкiх марак. Наколькi я прыпамiнаю, пастанова гэтая была прынятая 13 верасьня 1944 г.

З гэтага мамэнту Езавiтаў, арганiзаваўшы сабе адпаведна моцную канцалярыю, пачаў паклiкаць людзей у беларускае войска.

Людзi пачалi зьяўляцца. Адзiн iз старэйшых афiцэраў, якi першы прыбыў у батальён быў капiтан Пётра Касацкi, ён i быў вызначаны на камандзiра батальёну.

Згодна з першым праектам батальён павiнен быў складацца: 1) з афiцэрскага курсу, на якiм павiнны былi дасканалiцца афiцэры, 2) падафiцэрскага курсу для дасканаленьня падафiцэраў, 3) афiцэрскае школы, у якой павiнны былi вучыцца на афiцэраў маладыя людзi, што ня мелi нiякай афiцэрскай школы, 4) падафiцэрскае школы, для кандыдатаў на падафiцэраў, што ня мелi падафiцэрскае школы i 5) гаспадарскае роты. Дзеля таго, што батальён гэты арганiзоўваўся, як батальён БКА, то ён быў у маiм падчыненьнi.

Батальён пачаў арганiзоўвацца ў пачатку верасьня 1944 г. i паводле думкi Езавiтава й некаторых сябраў Рады, афармленьне яго перад нямецкiмi ўладамi павiнна было мець месца не пазьней, як праз два тыднi. Тымчасам прыйшоў i сьнежань 1944 г. i нягледзячы на ўсе стараньнi Рады аб дазволе на арганiзацыю легiёну, а праз гэта й уключэньне батальёну ў гэты легiён, засталося бяз вынiку. У батальён прыбыло каля 300 чалавек, у тым лiку 50 афiцэраў. Кватэры былi адносна добрыя, харчаваньне па харчовых картках гэтак сама магчымае, але з вопраткай справа прадстаўлялася катастрафальна: людзi прыбылi ў летнiх вопратках. У лiстападзе ўжо было вельмi холадна. Людзi прастуджвалiся, а нямецкiя вайсковыя ўлады ўсьцяж абяцалi, але нiчога не рабiлi. У батальёне пачаўся разлад. Людзям трэба было ўсьцяж абяцаць, што не сягоньня так заўтра выйдзе загад аб арганiзацыi легiёну i што яны атрымаюць вопратку й зброю. Людзi верылi й чакалi.

Вышкаленьне гэтак сама праводзiлася. Была арганiзаваная афiцэрская школа, якая пад камандай маёра Барыса Рагулi нягледзячы на адсутнасць зброi й вопраткi праходзiла праграму афiцэрскай школы. Гэтак сама была арганiзаваная й школiлася падафiцэрская школа. Праходзiў перашколенне й курс афiцэрскi. Час iшоў. Халады большалi й трэба было з боку так камандзiраў, як i падуладных жалезнай волi й самаахвярнасцi, каб у такiх умовах утрымоўваць дысцыплiну й школiцца.

Прыблiзна ў палове сьнежня 1944 г. штаб “Фрэмдфолькiшэфрайвiллiгфэрбэндэ” адмовiўся ўзяць пад сваю апеку беларускi легiён i справу перадаў “СС Гаўптамту”. Апошнi згадзiўся арганiзаваць беларускi легiён пад сваёй камандай. З гэтага моманту беларускiя вайсковыя справы перайшлi да “СС Гаўптамту”. У “СС Гаўптамт” была арганiзаваная беларуская „ляйтштэльле“, якая й занялася беларускай вайсковай справай. “СС Гаўптамт” згадзiўся арганiзаваць беларускую дывiзiю. Гэты факт быў iмпульсам для вайсковага кiраўнiцтва падвоiць энэргiю. Пiшучыя машынкi дзень i ноч трашчэлi бяз упынку. Шафы што раз больш напаўнялiся паперай, а справа й далей стаяла на мёртвым пункце.

Прэзiдэнт i вайсковае кiраўнiцтва дамаўлялiся з „СС гаўптамтам“ адносна варункаў, на якiх мелася арганiзавацца беларуская дывiзiя. Урэшце дамовiлiся, што камандзiрам дывiзыi будзе немец, штаб дывiзыi мяшаны, гэта значыць, што побач з кiраўнiкамi аддзелу штабу немцаў маюць быць i беларусы. Камандзiры палкоў i ўсе нiжэйшыя камандзiры мелiся быць беларусы. Пры кожнай адзiнцы мелiся быць аднак нямецкiя афiцэры, як афiцэры сувязi. Каманды зацьвярджалiся беларускiя. Назоў дывiзыяў (дывiзыi) меўся быць наступны: СС дывiзiя “Беларусь”. Дывiзыя мелася быць ужытая толькi на ўсходнiм фронце. Было яшчэ i шмат iншых пунктаў меньшага значэньня. Цяпер “СС Гаўптамт” падшукваў адпаведнага кандыдата на камандзiра дывiзii.

8 студзеня 1945 г. зьявiўся ў БЦР СС Обэрштурмбанфюрэр Зiглiнг, якi заявiў, што ён СС Райхмiнiстрам Гiмлерам вызначаны на камандзiра СС дывiзыi “Беларусь” i што прыбыў ён сюды, каб пазнаёмiцца з Прэзiдэнтам БЦР i абгаварыць з вайсковым беларускiм кiраўнiцтвам справу арганiзацыi гэтае дывiзыi.

Дзеля таго, што Зiглiнг адыграў вельмi вялiкую й ад’емную ролю ў арганiзацыi беларускага войска ў Нямеччыне, я хачу коратка затрымацца на ягонай асобе.

Зiглiнг належаў да войск СС. На мяне рабiў ён уражанне чалавека маладога, недасьведчанага й няўстрыманага. Выплыў ён наверх толькi дзякуючы пратэкцыі. Кажуць, што нейкая блiжэйшая сувязь, цi сваяцтва лучыла яго з Гiмлерам. Як я ўжо ўспамiнаў тут, ён быў вызначаны за камандзiра гэтак званай шпэрбрыгады, якая арганiзоўвалася ў раёне Ломжы, у лiпенi 1944 г. зь недабiткаў нямецкай жандармерыi, якая акупавала Беларусь, з розных iншых нацыянальнасьцяў, якiя служылi на Беларусi як дапаможная палiцыя. Было туды ўключана й трохi БКА, i беларускае самааховы. Паводле слоў беларускiх афiцэраў, якiя безпасрэдна сутыкалiся з гэтай брыгадай, было там разам 11 000 чалавек, з чаго 7 тысяч было беларусаў. Пазьней брыгада гэтая атрымала назоў 30–й расейскай СС дывiзыi. Афiцэрскi склад гэтай дывiзii быў вельмi разнастайны. Былi там афiцэры нямецкай жандармерыi, афiцэры дапаможнай iншаземнай палiцыi й трохi афiцэраў БКА. Зiглiнг, не прызнаючы нацыянальнага прынцыпу ў арганiзацыi дывiзii, i як немец трымаўся расыстаўскае тэорыi, усiх афiцэраў i падафiцэраў ня немцаў запхнуў на другарадныя становiшчы, да камандзiра рот уключна i вышэй паставiў немцаў. Гэтыя немцы ня ведалi псыхалёгii сваiх падуладных i апрача таго, ня былi афiцэрамi баявымi, так што зь месца наставiлi да сябе жаўнераў ня немцаў варожа. Гэтыя нямецкiя афiцэры, як сапраўдныя палiцыянты, думалi ўтрымлiваць дысцыплiну ў сваiх пададзелах пры помачы караў. Увесь гаспадарчы апарат дывiзii быў абсаджаны выключна немцамi, якiя бязьлiтасна абкрадалi жаўнераў ня немцаў. Усё гэта разам выклiкала вельмi благi настрой жаўнераў дывiзыi. Але мiма ўсяго, усе ня немцы пакiнулi сваю бацькаўшчыну, уцякаючы перад бальшавiкамi й былi ворагамi бальшавiкоў. Усе яны хацелi бiцца з бальшавiкамi, i незважаючы на ўсе недахопы дывiзii, з бальшавiкамi бiлiся б. Але, цi з собскай iнiцыятывы Зiглiнга, цi з вышэйшага загаду, сталася iначай.

У верасьнi 1944 г. дывiзiя была адпраўлена ў Францыю на заходнi фронт. Беларусы, якiя хацелi бiцца з бальшавiкамi, каб магчы вярнуцца на сваю Бацькаўшчыну, гналiся немцамi ў бой з англа–амерыканамi. Анi да Амэрыкi, анi да Англii беларусы ня мелi нiякiх прэтэнсыяў i бiцца зь iмi не хацелi. Яшчэ далёка ад фронту на францускай тэрыторыi больш сьведамыя беларускiя жаўнеры пачалi лучыцца ў невялiчкiя групы, навязваць сувязь з францускiмi гэтак званымi “тэрарыстамi” i пераходзiць да iх, а калi дывiзiя заняла адрэзак фронту, то адзiн батальён, зладжаны з беларусаў, цалкам перайшоў на амэрыканскi бок. Гэты факт пераканаў немцаў аб небясьпецы трыманьня дывiзii ў Францыi й яны, зьняўшы дывiзiю з фронту, арыштавалi частку афiцэраў i растралялi iх. З рэшты афiцэраў i жаўнераў былi створаныя гэтак званыя „Шанцрэгiмэнты“ i пасланыя ў Заходнюю Нямеччыну на працу пры будове палявых умацненняў. Немцаў, якiя належалi да дывiзii, i частку iншых нацыянальнасьцяў, якiя яшчэ засталiся пры дывiзii, адвялi ў раён Вайдэна i разкватэравалi па вёсках, Штаб дывiзii памясьцiўся ў Гiршаў. Калi восяньню 1944 г. зрабiлася йзноў актуальнай справа Уласава, то Зiглiнг па загаду Гiтлера ўсiх iншанацыянальных вайсковых, якiя знаходзiлiся яшчэ пры дывiзii, адаслаў у аддзелы Уласава. Такiм чынам, Зiглiнг застаўся безпрацоўным.

Вось гэты самы Зiглiнг зьявiўся 8–га студзеня 1945 г. у БЦР як камандзiр дывiзii „Беларусь“.

Вызначэньне Зiглiнга камандзiрам беларускае дывiзii зрабiла на беларусаў, як вайсковых, так i цывiльных, як найгоршае ўражанне. Прэзiдэнт БЦР звярнуў увагу „СС Гаўптамт“ аб непапулярнасцi Зiглiнга як камандзiра беларускае дывiзii, але „СС Гаўптамт“ не зьвярнуў на гэта нiякае ўвагi. 8–га студзеня Зiглiнг вёў гутарку толькi зь Езавiтавым як кiраўнiком вайсковых спраў, заявiўшы, што ён яшчэ раз прыедзе, каб пазнаёмiцца з Прэзiдэнтам.

У другой палове студзеня 1945 г. Зiглiнг прыслаў у школьны батальён у Берлiн „Штумбанфюрэра“ (маёра) Генiгфэльда, якi, прыбыўшы ў батальён, як у падуладны яму аддзел, выбраў наймаладзейшых i найлепшых афiцэраў i падафiцэраў, паглядзеў на стральцоў i заявiў, што хутка яны паедуць на месца арганiзацыi дывiзii. На афiцэраў i падафiцэраў гэты факт зрабiў як найгоршае ўражаньне. Яны выразна вычулi, што беларускае вайсковае кiраўнiцтва зыходзiць на другi плян.

Неўзабаве прыехаў у Бэрлiн другi раз Зiглiнг. Гэтым разам ён прыбыў на прыватнае памяшканьне Прэзiдэнта БЦР. У гутарцы з Прэзiдэнтам ён быў вельмi ўступлiвым. Прэзiдэнт улажыў на пiсьме ўмовы, на якiх мае быць арганiзаваная дывiзiя. Адносна ўмоваў Зiглiнг меў вельмi незначныя засьцярогi. Ён абяцаў Прэзiдэнту афiцэрскую й падафiцэрскую школы, якiя iснавалi ў школьным батальёне ў Бэрлiне, захаваць на месцы арганiзацыi дывiзii. Адным словам, Прэзiдэнт i Зiглiнг дайшлi да поўнае згоды. Мiж iншым, гэныя ўмовы былi цалкам апрабаваныя й „СС Гаўптамтам“.

У канцы студзеня 1945 г. афiцэрскiя i падафiцэрскiя школы, афiцэры, якiх выбраў Гэнiгфэльд, i частка стральцоў выехалi з Бэрлiна на месца арганiзацыi дывiзii. Афiцэрам для сувязi памiж Зiглiнгам i жаўнерамi беларускiмi быў вызначаны вайсковым кiраўнiцтвам маёр Рагуля Барыс. Пад ягонай камандай транспарт i выехаў з Бэрлiна.

У школьным батальёне ў Бэрлiне засталiся старэйшыя векам афiцэры й трохi стральцоў. Бальшыня з гэтых людзей былi не прыдатныя да вайсковай службы. Тут я мушу выясьнiць, якiм чынам у школьным батальёне знайшлiся людзi, не прыдатныя да вайсковай справы.

Вайсковае кiраўнiцтва хацела выказацца прадуктыўнай працай перад БЦР i „СС Гаўптамтам“. З гэтай мэтай яно паклiкала людзей, ня лiчачыся нi зь векам, нi з станам здароўя. Асаблiва было шмат людзей старых i хворых сярод афiцэраў. Гэтых афiцэраў не хацеў прыняць Зiглiнг, гэтак сама не хацеў iх мець i „СС Гаўптамт“, так што, пасьля ад’езду першай партыi з Бэрлiна, зпасярод застаўшыхся афiцэраў былi выбраны людзi, якiя надавалiся на вярбоўшчыкаў, а рэшта ў лiку 18–цi чалавек былi з войска звольненыя.

Пасьля выезду транспарту школьнага батальёну з Бэрлiна, даўжэйшы час ня было аб iм нiякiх вестак. Ня было нават ведама дакладна месца, куды яны выехалi. Прыблiзна пасьля трох тыдняў першыя весткi прывезлi стральцы, якiя былi звольненыя iз дывiзii лекарскай камiсыяй. Стральцы гэтыя расказалi, што Зiглiнг афiцэрскую школу абнiзiў да падафiцэрскай, а падафiцэрскую школу падзялiў на розныя гаспадарчыя функцыi ў дывiзii. Афiцэраў беларусаў выдзялiў у асобную групу дзеля перавышкалення. Камандную абсаду ў афiцэрскай школе здэградаванай на падафiцэрскую, зрабiў толькi з немцаў. Скора прыехаў у Бэрлiн i маёр Рагуля, якi гэтыя весткi цалкам пацвердзiў. Гэты факт не датрымання ўмоваў Зiглiнгам абурыў усю БЦР. Але гэтае абурэнне нiякага вынiку ня мела. Раз намечаны плян немцамi кансэквэнтна праводзiўся ў жыццё. Роля вайсковага кiраўнiцтва пры БЦР абмежавалася толькi для вярбоўкi людзей у дывiзiю Зiглiнга й то пад дакладнай кантроляй „СС Гаўптамту“. Такiм чынам, кiраўнiк вайсковых справаў, якi выабражаў сябе ваенным мiнiстрам i гэнеральным iнспэктарам беларускiх узброеных сiлаў, быў менш чымся кiраўнiк вярбунковага бюро. У пачатку сакавiка 1945 г. былi разасланыя вярбоўнiкi i ў лягеры ўсходнiх работнiкаў для вярбоўкi беларусаў у войска. Аднак вынiкi гэтай вярбоўкi былi вельмi нязначныя. Прычынай гэтага было, у першую чаргу, агульнае ваеннае палажэньне Нямеччыны ў гэтым часе, недавер да немцаў з прычыны iхняй папярэдняй палiтыкi адносна беларускiх спраў, i асобы Зiглiнга, як камандзiра дывiзii.

Пасьля адпраўкi першае партыi людзей i школьнага батальёну ў дывiзiю, было адпраўлена туды яшчэ некалькi партыяў значна меншых. Школьны батальён iснаваў да паловы красавiка 1945 г. На нямецкае харчаванне ён быў узяты ў канцы лютага 1945 г. Афiцыйна батальён пачаў сваё iснаваньне ад 13–га верасня 1944 г., так што больш як 5 месяцоў прайшлi, покуль немцы ўзялi яго на сваё харчаваньне, а абмундзiраваны i ўзброены ён ня быў i да канца свайго iснаваньня.

Жаўнеры школьнага батальёну БКА ў Бэрлiне выказалi за час iснаваньня батальёну нязвычайную цярплiвасць i ахвярнасць адносна сваiх жаўнерскiх абавязкаў. Будучы вельмi блага апранутымi (большасць у летнiх i марных вопратках, асаблiва хлопцы з Саюзу Беларускае Моладзi), вельмi блага аджыўляючыся, зусiм не ўзброеныя, ператрывалi яны вострую зiму 1945 г. i сумленна выконвалi вымаганыя ад iх абавязкi. Яны верылi, што ў рэшце рэштаў беларускае вайсковае права прыйме iншы, лепшы зварот. Гэтак аднак не здарылася i ў гэтым няма вiны анi БЦР, анi вайсковага беларускага кiраўнiцтва.

Яшчэ у лютым 1945 г. я хацеў выехаць у дывiзiю, каб быць у курсе ўсiх спраў, якiя там дзеюцца i мець на iх свой уплыў. Прэзыдэнт цалкам падтрымлiваў маю думку й напiсаў пiсьмо у “СС Гаўптамт”, у якiм прасiў аб адпаведныя для мяне на выезд дакуманты. Але на вялiкае нашае зьдзiўленьне, “СС Гаўптамт” катэгарычна адмовiўся выпiсваць дакуманты i спрацiвiўся майму выезду ў дывiзiю. Прэзыдэнт вельмi абурыўся гэтаму i заявiў, што ён гэты факт разглядае як справу прынцыповага значэньня. Прэзыдэнт даручыў 1–му Вiцэ–прэзыдэнту Шкялёнку iнтэрвэнцыю ў гэтай справе ў Мiнiстэрстве ўсходнiх абшараў.

Вiцэ–прэзыдэнт Шкялёнак i кiраўнiк вайсковых спраў Езавiтаў былi ў гэтай справе ў д–ра Люббэ. Др. Люббэ падзялiў погляд “СС Гаўптамту” i, такiм чынам, дарога ў дывiзiю для мяне была зачыненая.

Тымчасам выпадкi на фронтах разгортвалiся так, што катастрофа Нямеччыны наблiжалася шпаркiм крокам. Гэтая акалiчнасьць змусiла мяне ужыць хiтрасьцi, каб за ўсялякую цану дастацца ў дывiзiю й у крытычны мамэнт быць пры сваiх людзях. Я запрапанаваў „СС Гаўптамту“ сваю ўслугу на вярбоўку людзей у дывiзiю, на што „СС Гаўптамт“ згадзiўся i выпiсаў для мяне дакуманты на выезд ў паўднёва–заходнюю Нямеччыну. Езавiтаў гэтак сама мне запрапанаваў, каб я, па выкананьнi свайго заданьня па вярбоўцы людзей, паехаў у дывiзiю i ад ймя вайсковага кiраўнiцтва выпiсаў мне дакументы, як спецыяльна–упаўнаважанаму ад БЦР пры дывiзii. Справа гэтая была ў даны момант вельмi актуальнай дзеля таго, што маёр Рагуля, як гастырлiвая муха, бязупынна гудзеў у вушы Зiглiнга аб не выкананьнi iм прынятых на сябе ўмоваў адносна арганiзацыi дывiзii “Беларусь”, быў высланы на афiцэрскi курс для перашкаленьня.

3–га красавiка 1945 г. я прыбыў у дывiзiю. Зiглiнг можа й шчыра прывiтаў мой прыезд з задавальненьнем. У гэты момант як раз вялася рэарганiзацыя дывiзii. Рэарганiзацыя гэтая складалася з наступнага.

Немцы арганiзоўвалi новую СС дывiзiю, якую называлi “СС дывiзiя Нiбелунгаў”. Дывiзiю „Нiбелунгаў“ яны арганiзоўвалi зь нямецкае, якую прымусова забiралi з пакiданых iхняй армiяй абшараў. Большасьць нямецкiх афiцэраў i падафiцэраў яны забралi сюды з дывiзii “Беларусь”, як кадраў для дывiзii “Нiбелунгаў”, дзеля гэтага ў дывiзii “Беларусь” не хапала нямецкага каманднага складу. У сiлу неабходнасьцi немцы былi прымушаны немцаў камандзiраў замянiць беларускiмi камандзiрамi. У сувязi з гэтым яны ўсiх беларусаў выдзялiлi ў васобныя тры батальёны, у якiх пачынаючы ад камандзiра батальёну ўнiз былi вызначаныя беларусы. Камандзiрам цэласнасьцi быў вызначаны немец штурмбанфюрэр (маёр) Гэнiгфэльд. У дывiзii “Нiбелунгаў” не хапала зброi i iнш. Дзеля гэтага немцы адабралi ад беларускiх жаўнераў зброю, прылады i начыньне, пакiдаючы на двух жаўнераў адзiн кацялок. Месцам арганiзацыi беларускiх батальёнаў была вызначаная ваколiца Вайнэргамэр. У гутарцы са мной Зiглiнг прадставiў справу рэарганiзацыi дывiзii “Беларусь” зусiм у iншым сьвятле, так што зь ягоных слоў рэарганiзацыя рабiлася на нашу карысьць. Зiглiнг запрапанаваў мне, каб неадкладна паехаў з Гэнiгфэльдам, якi ў гэты час быў у штабе дывiзii, у Вайнэргамэр i там супольна зь iм арганiзаваў тры беларускiя батальёны.

Калi я прыехаў у Вайнэргамэр, то на месцы засьпеў яшчэ афiцэрскi курс перашкаленьня. Школы афiцэрскай, здэградаванай Зiглiнгам на падафiцэрскую, ужо ня было. Яна была зьлiквiдаваная. Такiм чынам Зiглiнг зьнiшчыў i другую беларускую афiцэрскую школу. У штабе Гэнiгфэльда я, на маю радасьць, засьпеў капiтана Орсiча, якi паiнфармаваў мяне аб фактычным стане рэчаў, якiя прадстаўлялiся вельмi дрэнна. Яшчэ ў першы дзень майго пабыту пры штабе Гэнiгфэльда я зрабiў сабраньне часткi афiцэраў найпэўнейшых зь беларускага пункту гледжаньня. Афiцэры як адзiн заявiлi мне, што ў сувязi з раззбраеньнем беларусаў i выдзяленьнем iх у асобныя групы ходзяць чуткi, што будуць яны выкарыстаныя толькi як працоўная сiла пры будове абаронных умацаваньняў, што беларускiя батальёны ня будуць вайсковымi адзiнкамi, а проста працоўнымi аддзеламi, што гэта рэарганiзацыя ёсьць нiшто iншае, як проста лiквiдацыя беларускае дывiзii. На гэта паказваў i той факт, што пры беларускiх батальёнах застаюцца ўзброеныя аддзелы немцаў у сiле да 50 чалавек, якiя падлягаюць безпасярэдна афiцэрам немцам, што прыдзяляюцца да беларускiх батальёнаў як афiцэры лучнасцi памiж камандзiрам батальёну i Гэнiгфэльдам. Значыцца панам палажэння ў беларускiм батальёне будзе афiцэр немец, якi, кiруючыся на ўзброенай адзiнцы, можа з абязброяным батальёнам зрабiць што ён захоча. У сувязi з гэтым настрой сярод афiцэраў, падафiцэраў i стральцоў вытварыўся вельмi благi. Як афiцэры, так падафiцэры й стральцы, хочуць разбегчыся. Людзi менш стрыманыя ўжо дэзэртыруюць. На iхныя разважаньнi я ня меў супроць нiякага аргумэнту. Выглядала, што сапраўды беларускiя абязброеныя батальёны будуць замененыя ў працоўныя аддзелы. Я выйшаў iз таго гледзiшча, што катастрофа Нямеччыны хутка наблiжаецца i, што пры найгоршым становiшчы, у якое паставiлi б нас немцы, мы мусiм быць арганiзаванымi. Супраць Ангельшчыны й Амерыкi мы нiколi ня будзем ваяваць, бо беларусы ня маюць да гэтых народаў нiякiх прэтэнзiяў. Немцы не датрымалi ўмовы адносна ўжыцьця нас на усходнiм фронце й дзеля гэтага мы маем разьвязаныя рукi. Мы мусiм ужыць усiх сiлаў, каб усе мы, вайсковыя беларусы, трымалiся разам хоць бы нават як працоўныя аддзелы й пры першай магчымасьцi арганiзавана перайшлi на Англа–Амэрыканскi бок. Гэтыя разважаньнi пераканалi афiцэраў i мы разышлiся, вырашыўшы трымацца арганiзавана за ўсялякую цану.

На наступны дзень я правёў гутарку з усiмi афiцэрамi, якiя былi ў Вайергамэры, з падафiцэрамi i стральцамi пададдзелаў. Не магу тут не адзначыць вельмi добрую паставу эскадрону, якiм камандаваў ротмiстр Айбнэр, немец. Нягледзячы на тое, што Айбнэр быў немцам, аднак беларуская нацыянальная сьведамасьць ягоных жаўнераў была вельмi высокая, гэтак сама эскадрон добра прадстаўляўся пад поглядам баёвасьцi, як i дысцыплiны.

Аб вышэй апiсаным палажэньнi ў дывiзii “Беларусь” нiчога ня ведала беларускае войскавае кiраўнiцтва пры БЦР, анi сама БЦР. Таму я быў прымушаны неадкладна выехаць у Бэрлiн, каб аб усiм паiнфармаваць.

Прыблiзна каля 10–га красавiка я вярнуўся з Бэрлiну ў дывiзiю. Гэнiгфэльд iшоў мне вельмi на руку i ва ўсiм са мною раiўся. Камандiрамi батальёну былi вызначаныя:

1–м маёр Сокал–Кутылоўскi, 2–м капiтан Чайкоўскi й 3–м капiтан Тамiла. Дух сярод жаўнераў падняўся. Батальёны, хоць i бяз зброi, пачалi праходзiць вайсковую падрыхтоўку.

У часе рэарганiзацыi дывiзii Зiглiнг выбраў найлепшых афiцэраў, падафiцэраў i стральцоў i арганiзаваў зь iх асобны аддзел, гэтак званы Ягдкамандэ, куды былi забраныя капiтан Зыбайла Рыгор, падлейтэнант Трусаў i iнш. У склад Ягдкамандэ ўвайшоў i эскадрон Айбнэра. Ягдкамандэ быў прыдзеляны да дывiзii “Нiбелунгi”, месца пастою яго для мяне ня было ведамым, яно было заканспiраванае, так што я ня меў з Ягдкамандэ нiякай лучнасьцi. Камандзiрам Ягдкамандэ быў немец. Пазьней я даведаўся ад стральцоў, якiя ўцякалi з Ягдкамандэ, што пры наступленьнi амэрыканцаў Ягдкамандэ была кiнутая немцамi ў абароне аднае мясцовасьцi. Аднак iдэя не вясьцi бою з амэрыканцамi ўжо была так пашыраная сярод жаўнераў, што пры сутычцы з амэрыканцамi частка жаўнераў паддалася iм бяз бою, а частка разьбеглася. Тады немцы сабралi ўсiх афiцэраў–беларусаў i вывязьлi ня ведама куды.

15–га красавiка 1945 г. Гэнiгфэльд атрымаў загад перавесьцi беларускiя батальёны ў раён Вальдмюнхэн. У часе прыгатаўленьня да маршу прыбыў у Вайергамэр палкоўнiк Шувалаў, як кiраўнiк вайсковых справаў пры БЦР. Вальдмюнхэн знаходзiцца каля 60–цi км на паўднёвы ўсход ад Вайергамэру. Марш трываў двое сутак i адбыўся ў поўным парадку. Батальёны атрымалi новае месца пастою ў вёсцы Нэпамук у Судэтах. Дзеля таго, што Нэпамук вельмi малая вёска, то батальёны закватэравалiся ў лесе пад адкрытым небам. У гэты самы час прыйшлi халады, выпаў сьнег, людзi, што ня мелi палатак), вельмi мерзлi.

Тым часам фронт iшоў у сьлед за iмi. 21–га красавiка 1945 г. Гэнiгфэльд атрымаў загад перавесьцi батальён у мясцовасьць Пассаў, дзе будзе атрыманае далейшае накiраваньне. Для мяне сталася ясным, што немцы хочуць перакiнуць нашыя батальёны ў Тырольскiя горы, дзе немцы мелiся баранiцца да канца. Для нас, беларусаў, ня было нiякага iнтарэсу загiнуць разам з войскам СС у безнадзейнай барацьбе з Англа–Амэрыканцамi. Трэба было нешта прадпрыняць для ратаваньня нашых жаўнераў. Але пакуль што нiчога ня можна было зрабiць, бо пры кожным батальёне быў аддзел узброеных немцаў, апрача таго недалёка ад нас знаходзiлася СС дывiзiя Нiбелунгаў, таксама моцна ўзброеная. Трэба было падпарадкавацца загаду. Вызначаны загадам маршрут праз Кам у апошнi мамэнт быў зьменяны дзеля таго, што Кам быў ужо заняты амэрыканцамi. Сталася ясным, што да Пассаў мы не дамаршаруем. Я, параiўшыся з палкоўнiкам Шувалавым, аддаў загад камандзiру батальёну, каб яны пад рознымi пратэкстамi адцягвалi час вымаршу й каб машэравалi, як найпавальней. Згодна распарадку Гэнiгфэльда трэцi батальён вымашэраваў 22–га красавiка ўвечары, другi й першы батальён вымашэравалi 23–га красавiка пад ранiцу. Палкоўнiк Шувалаў меў у сваiм распараджэннi самаход Прэзыдэнта, якiм i выехаў 23–га красавiка ранiцай. У сьлед за Шувалавым выехаў самаходам i Гэнiгфэльд. Я меў у сваiм распараджэньнi параконную брычку i выехаў ёй з Ненамук пасьля адмаршу батальёнаў. Праз цэлы час маршу я знаходзiўся пры сваiх батальёнах.

Ужо ў часе маршу пачалi даходзiць да нас весткi аб пагрозьлiвым палажэньнi на фронце. Па осi нашага маршу машыравалi ў безпарадку нямецкiя аддзелы i аддзелы РОА . 25–га красавiка трэцi батальён асягнуў мясцовасць Эйзэнштайндорф. Я знаходзiўся пры трэцiм батальёне. У Эйзэнштайндорф батальён зрабiў даўжэйшы адпачынак. Чатыры км ад Эйзэнштайндорф знаходзiўся Эйзэнштайнмаркт. Там было поўна нямецкiх дэзэртыраў, якiя расказвалi аб поўным разьбiцьцю фронту амэрыканцамi.

У Эйзэнштайндорф я аканчальна пераканаўся, што далейшы марш будзе бязмэтным. Тымчасам афiцэр для сувязi трэцяга i другога батальёну, якi знаходзiўся для таварыства пры афiцэры трэцяга батальёну, настойлiва патрабавалi машыраваць далей. Супроцьставiцца iм было цяжка, дзеля таго, што пры iх знаходзiўся ўзброены аддзел немцаў. Апрача таго ў ваколiцы было шмат войскаў СС, якiя ў кожную часiну, у выпадку застасаваньня якога колечы гвалту з нашага боку адносна немцаў маглi прыйсьцi iм на дапамогу.

У момант майго разважаньня, як выйсьцi з палажэньня, мае афiцэры далажылi, што ў Шпiбэргу, якi знаходзiўся каля двух кiлёмэтраў ад нас, знаходзiцца штаб гэнэрала Мальцава, камандзiра дывiзii РОА. Я пастанавiў перагаварыць з гэнэралам Мальцавым i зараз жа ў таварыстве камандзiра трэцяга батальёну капiтана Тамiлы i майго ад’ютанта надлейтэнанта Сасукевiча выправiўся ў штаб гэнэрала Мальцава.

Будынак штабу гэнэрала Мальцава быў абстаўлены вартаўнiкамi, узброенымi ў аўтаматы. Даступ у штаб быў вельмi цяжкiм, аднак, даведаўшыся аб маiм прыбыцьцi да яго, Мальцаў прыняў нас неадкладна. Ён быў вельмi ветлiвы i гутарка мая зь iм адбылася ў прысутнасцi ня толькi двух маiх афiцэраў, але i афiцэраў штабу Мальцава. Я прадставiўся яму, як камандзiр беларускае дывiзii.

Перадусiм я папрасiў гэнэрала Мальцава, каб ён паiнфармаваў мяне аб палажэньнi на фронце. Гэнэрал Мальцаў сказаў мне, што мясцовасьць Цьвiзэль, якая ляжыць на маiм маршруце, а таксама й на маршруце дывiзii гэнэрала Мальцава, занятая амэрыканцамi, i што агульнае палажэньне фронту безнадзейнае. Дзеля гэтага, казаў гэнэрал Мальцаў, ня толькi далейшы марш, але й далейшае трыманьне зь немцамi зьяўляецца бязмэтным. Калi я запытаўся гэнэрала Мальцава, што ён думае рабiць ў сувязi з такiм палажэньнем, гэнэрал Мальцаў мне адказаў, што ён ужо знаходзiцца (праз сваiх упаўнаважаных) у сувязi iз штабам амэрыканскага корпусу, якiя вядуць перамовы аб пераходзе ягонае дывiзii на амэрыканскi бок i што гэтыя ўпаўнаважаныя прыгатаўляюць спатканьне яго з камандзiрам амэрыканскага корпусу. На гэтым спатканьнi ён асабiста абмяркуе варункi ганаровай капiтуляцыi дывiзii на карысьць амэрыканцаў. Я яму адказаў, што я цалкам падзяляю ягоную думку аб пераходзе на амэрыканскi бок i дзеля таго, што ў нас у гэты момант аднолькавыя думкi ў справе стварыўшагася палажэньня, у якiм знаходзяцца нашыя дывiзii, то будзе мэтазгодным, калi мы супольна будзем пераходзiць нямецкi фронт. Тут я запрапанаваў гэнэралу Мальцаву свае варункi, на падставе якiх мы будзем супольна дзеiць. Варункi гэтыя былi наступныя:

1. Супольны пераход нямецкага фронту нашымi дывiзiямi, пры гэтым на выпадак калi б немцы ставiлi супрацiў, то пераламаць яго супольнымi сiламi.

2. Супольная абарона ад войск СС да часу пераходу нашых дывiзiяў на амэрыканскi бок.

3. Пасьля пераходу нашых дывiзiяў на амэрыканскi бок, нашыя дывiзii робяцца самастойнымi.

Гэнэрал Мальцаў згадзiўся на пастаўленыя мною варункi, запрапанаваўшы мне, каб ягоны штаб пры маiм удзеле апрацаваў апэрацыйны плян на першы й другi выпадак, на што я згадзiўся. Пасьля гэтага я запрапанаваў гэнэралу Мальцаву, каб ён вёў перамовы з амэрыканцамi i ад iмя беларускае дывiзii.

Гэнэрал Мальцаў ахвотна згадзiўся задаволiць маю просьбу. Ён пачаў пераконваць мяне, што беларусы й рускiя гэта адно й тое самае. Я адказаў на ягоныя доказы, што я толькi жаўнер i на палiтычных справах не знаюся i зьвяртаюся да яго гэтак сама, толькi як да жаўнера. Гэнэрал Мальцаў падзялiў маю думку й сказаў што ад гэтага моманту я магу ва ўсялякiм выпадку разьлiчваць на ягоную дапамогу. На гэтым нашая гутарка закончылася.

Калi я вярнуўся на месца свайго пастою, то трэцi батальён па загаду афiцэра сувязi быў ужо гатовы да далейшага вымаршу. Я папрасiў да сябе абодвух афiцэраў сувязi i запытаўся афiцэра сувязi пры другiм батальёне, цi ведае ён, дзе знаходзiцца ягоны батальён. На гэтае запытаньне ён ня мог даць мне задавальняючага адказу. Тады я сказаў абодвум афiцэрам сувязi, што дзеля таго, што ня ведама дакладна дзе знаходзяцца першы й другi батальёны, трэцi батальён ня рушыцца i датуль, пакуль не далучацца да яго першы й другi батальёны. Я даў загад камандзiру трэцяга батальёну разкватэраваць батальён на месцы, бо далейшы марш наступiць толькi на мой загад. Афiцэры сувязi зрабiлi вялiкiя вочы ад зьдзiўленьня й, папярэдзiўшы мяне, што за наступствы маiх загадаў буду адказваць толькi я, з абражанымi мiнамi пайшлi на сваю кватэру.

У гэты момант я пачуўся сапраўдным камандзiрам беларускае дывiзii.

Дзеля таго, што палажэньне было яшчэ ня зусiм яснае, я не хацеў часова сьцягваць усю дывiзiю ў Эйзэнштайн i выслаў камандзiрам 1–га i 2–га батальёнаў загад наступнага зьместу:

“Із сваiмi Батальёнамi застацца на месцы закватаравання i чакаць на далейшыя загады. Прыслаць дакладнае месца свайго кватаравання. Я знаходжуся пры 3–м батальёне у вёсцы Эйзэнштайн. Трымаць з намi злучнасьць. Выслаць разведку на бакi ад шашы i разьведаць мажлiвасьць кватараваньня воддаль ад шашы.

Калi б гэты загад застаў Вас у маршы, то закватаравацца ў блiжэйшых вёсках. Навязаць са мной лучнасьць i чакаць загадаў.

Вёска Вiзэнштайн.  25.04.1945 г.

Кушаль
Падпалкоўнiк”

Калi вярнулiся пасланцы, якiя даручылi гэты загад камандзiрам батальёнаў, то аказалася, што 1–шы батальён знаходзiўся ў вёсцы 35 км ад Эйзэнштайн Дорф, а другi батальён у вёсцы Быстрыца за 30 км. Гэтакiя адлегласьцi ад 3–га батальёну былi завялiкiя i я 26–га мая * выслаў камандзiрам 1–га й 2–га батальёнаў другi загад наступнага зьместу:

“Батальёны неадкладна машэруюць у Эйзэнштайн Дорф. Машыраваць так, каб Эйзэнштайн Дорф асягнуць не пазьней 15 гадзiн сёньнешняга дня. Да Эйзэнштайн Дорф давесьцi поўныя станы батальёнаў. Тут ужо прынятае рашэньне адносна далейшага лёсу нашае дывiзii.

Эйзэнштайн Дорф  26.04.1945 г.  гадз.3.30.   Кушаль”

На гэты загад 2–гi батальён прымашыраваў у Эйзэнштайн Дорф у гэты ж дзень увечары, 1–шы батальён не прымашыраваў i камандзiр батальёну прыслаў мэльдунак наступнага зьместу:

“Ваш загад я атрымаў у 12.50 26–га красавiка. Вырушыць у Эйзэнштайн мой батальён не можа, бо не мае абозу. Немцы забралi тры лепшыя фурманкi з харчовымi запасамi i, пакiнуўшы нас, паехалi кудысьцi. Батальён без фурманак i харчаваньня ня можа зрабiць 35–цi км. Да гэтага маем да 15–цi чалавек хворых, якiх кiнуць нельга. Мы стаiм у лесе за адзiн км ад вёскi Лоўгым. Калi ўдасца вырушыць, то толькi ўначы. Аднак гэта яшчэ не канчаткова вырашана.

13. 26.04.1945 г.

К–р 1–га б–ну маёр Сокал–Кутылоўскi”

У адказ на гэты мэльдунак я выслаў камандзiру 1–га батальёну загад наступнага зьместу:

“Ваш мэльдунак атрымаў. Я ўвайшоў ў паразуменьне з РОА з гэн. Мальцавым, якi вядзе перамовы iз штабам амэрыканскай армii аб пераходзе РОА на iхнi бок. Наша дывiзiя пераходзiць на амэрыканскi бок на тых самых ганаровых умовах, як i дывiзiя РОА. Далейшае трыманьне Вашага батальёну ў вёсцы Лоўгым можа быць для вас згубным, тым больш, што Чэхiя падлягае сфэры савецкiх уплываў i будзе акупавацца савецкай армiяй. Вы павiнны неадкладна далучыцца да 2–га i 3–га батальёнаў, якiя знаходзяцца у мясцовасцi Эйзэнштайн Дорф. Для перавозкi маёмасцi батальёну фурманкi трэба рэквiраваць.

Камандзiры 2–га i 3–га батальёнаў сваiх абозаў немцам не аддалi, ужываючы сiлу.

Загад гэты павiнен Вамi без засьцярогi быць выкананы.

Эйзэнштайн Дорф  27.04.1945

Кушаль
Падпалкоўнiк
Камандзiр 1–га белнацпалка.

П.С. Харчаваньне зарэквiзаваць на месцы на два днi.”

Пасьля гэтага загаду 1–шы батальён 28.04.1945 г. прымашыраваў у Эйзэнштайн Дорф. Такiм чынам разлеглую вёску Эйзэнштайн Дорф i прылежныя ваколiцы акупавала беларуская дывiзiя, якая ня мела над сабой нiякай iншай улады, апрача свайго камандзiра дывiзii.

На сходзе афiцэраў я высьвятлiў афiцэрам нашае палажэньне, прычыны, якiя прымусiлi мяне ўвайсьцi ў паразуменьне з гэн. Мальцавым i паведамiў аб нашых плянах на прышлае. Гэтак сама я правёў перагляд i гутаркi ў батальёнах. Так афiцэры, як падафiцэры i стральцы былi ў паднятым настроi i вельмi цешылiся, што нарэшце вызвалiлiся з–пад апекi немцаў, як яны ў насьмешку называлi iх “караблёў”. Адно ўсiх вельмi непакоiла, гэта адсутнасьць зброi. Але лёс быў да нас трохi ласкавы i ў гэтай справе. Нашыя афiцэры выведалi, што на чыгуначнай станцыi знаходзiцца транспарт зброi. Я зараз жа паслаў роту забраць зброю з транспарту. Пакуль немцы агледзiлiся, нашыя жаўнеры пасьпелi забраць 80 вiнтовак, некалькi ручных кулямётаў i трохi амунiцыi. Гэты факт пазволiў нам сьмялей трымацца з немцамi.

Тым часам немцы ня спалi. З першага батальёну немцы, забраўшы зброю з харчамi, уцяклi з самага пачатку. З другога батальёну гэтак сама, па няўдалай спробе забраць абоз з харчамi, скора адыйшлi. Найдаўжэй трымалiся немцы пры 3–м батальёне. Афiцэр сувязi бачучы, што абоз з харчамi яму забраць не ўдаецца, дзякуючы энэргiчнай паставе камандзiра батальёну, зьвярнуўся з просьбай да камандзiра батальёну, каб ён выдаў немцам на дарогу “маршфэрфлегунг”. Па задаволеньнi ягонае просьбы немцы спакойна адыйшлi, але па дарозе пажалавалiся моцна ўзброенаму аддзелу СС, якi стаяў у Эйзэнштайн Маркт. Гэты аддзел СС i ўплянаваў напасьцi на нас i зьнiшчыць, як здраднiкаў. Я, даведаўшыся аб гэтым, прыбыў у штаб гэнэрала Мальцава. Начальнiк штабу палкоўнiк Ванюшын апрацаваў са мной плян абароны, бо i iм пагражаў аддзел СС i мы гатовыя былi прыняць бой. Аднак абыйшлося бяз гэтага. Справа скончылася на СС–скiх пагрозах.

Для павялiчэньня афiцэрскага стану дывiзii неабходным было правесьцi наданьне афiцэрскiх рангаў, дзеля гэтага я ад iмя Прэзыдэнта надаў рангi лейтэнантаў усiм падафiцэрам, якiя камандавалi зьвязамi. Гэтак сама былi павышаныя на адзiн ступень усе падафiцэры ў дывiзii. Вычувалася, што перад намi стаiць неякае важнае дзеяньне. Дывiзiя да гэтага рыхтавалася.

29–га красавiка гэн. Мальцаў запрасiў у свой штаб мяне з камандзiрамi батальёнаў i ротаў. Калi мы прыйшлi, то ўжо былi сабраныя камандзiры пададдзелаў дывiзii Мальцава. Нашая група афiцэраў, якiя занялi месца на салi, рэзка выдзялялiся ад афiцэраў РОА, з сваiмi беларускiмi адзнакамi. Калi прыбыў гэн. Мальцаў, то, аглядаючы з цiкавасьцю беларускiя адзнакi, з iронiяй сказаў: “Вот вам и Сан–Франциско, вот представители иной национальности”.

На гэтым сходзе гэн. Мальцаў абвесьцiў нам, што ён асабiста быў у штабе амэрыканскага корпусу й асабiста дамовiўся адносна варункаў пераходу ягонае дывiзii й дывiзii беларускай на амэрыканскi бок i што варункi гэтыя вельмi карысныя для нас, што камандзiр амэрыканскага корпусу абяцаў узяць нас у амэрыканскую армiю, як дапаможнае войска пры акупацыi Нямеччыны. Праўдападобна, гаварыў далей Мальцаў, на самым пачатку амэрыканцы пасадзяць нас у лягер, як ваенна–палонных, але гэта будзе трываць нядоўга. Урэшце рэштаў, закончыў сваю прамову гэн.Мальцаў, што б нас там не чакала, то нам зь немцамi заставацца няма нiякага сэнсу, пераход выканаем заўтра 30–га красавiка а паўднi ў мясцовасьцi Цьвiгэль. Тут начальнiк штабу адчытаў загад апэрацыйнага характару, зьвязаны зь пераходам. Гадзiнаю вымаршу вызначаная была 5–я з раньня. Дзеля таго, што наша дывiзiя кватэравала на лiнii маршу, то павiнна была, згодна загаду, а 5–й ранiцы быць выстраянай пры шашы i чакаць на марш дывiзii РОА, у якую ўключыцца ў вызначанае ёй месца.

30–га красавiка 1945 г. беларуская дывiзiя выстраiлася ўздоўж вулiцы Эйзэнштайн Дорф. На правым флангу кожнага батальёну разьвявалiся бел–чырвона–белыя сьцягi. Усе жаўнеры мелi вельмi добрыя постацi й выглядалi сьвяточна. Усе ўзброеныя жаўнеры былi выдзеляныя ў асобны аддзел, якi гатовы быў кожную часiну ўступiць у бой.

“Жыве Беларусь!” голасна разлягалася ў вакалiчных горах. Гэты мамэнт быў сапраўднай узнагародай за 4–х гадовую працу ў беларускай вайсковай справе ня толькi для мяне, але й для кожнага беларускага жаўнера тут прысутнага. Гэта быў канцовы вынiк працы ўсiх беларусаў, якiя самааддана працавалi пры арганiзацыi беларускага войска ў вельмi цяжкiх умовах пры нямецкай акупацыi на Беларусi, а пасьля ў Нямеччыне. Лiк дывiзii ў гэты дзень быў наступны:

1. Афiцэраў – 50

2. Падафiцэраў – 132

3. Стральцоў – 912

Разам 1094

4. Каней – 50

5. Вазоў – 16

6. Кухняў – 6.

Хутка паказалася калёна дывiзii гэнэрала Мальцава. У першай тройцы машыраваў сам гэн. Мальцаў iз сваiм начальнiкам штабу й 1–м афiцэрам штабу, за iмi йшлi ў тройках рэшта афiцэраў штабу. Усе яны былi ўзброеныя ў аўтаматы зь вялiкай колькасьцю амунiцыi. Далей машыравалi ўзброеныя пададдзелы адзiн за другiм. Выгляд нашае дывiзii гэнэралу Мальцаву вельмi спадабаўся. Нашая дывiзiя ўключылася ў калёну й мы з разгорнутымi беларускiмi сьцягамi, якiя разьвявалiся над калёнай дывiзii, бадзёра памашыравалi.

Пасьля прыблiзна 10–цi кiламетровага маршу калёну пачаў мiнаць самаход, у якiм сядзеў нямецкi гэнэрал Ашэнбрэнэр, афiцэр сувязi пры гэн.Мальцаве. Выехаўшы на чало калёны, гэн. Ашэнбрэнэр затрымаў марш i распачаў гутарку з гэн.Мальцавым. Скончыўшы гутарку, гэн. Мальцаў павярнуўся i памашыраваў назад, за iм пайшла назад уся калёна. Гэта мяне вельмi зьдзiвiла й я са сваiм начальнiкам штабу капiтанам Орсiчам дагнаў гэнэрала Мальцава i запытаўся яго, што значыць гэты паварот назад. Гэнэрал Мальцаў выясьнiў мне, што гэн.Ашэнбрэнэр паведамiў яму аб тым, што да яго ёсьць радыёграма ад гэн.Уласава, якi просiць яго ўстрымаць пераход на амэрыканскi бок, пакуль ён не атрымае ад гэн. Уласава новыя указаньнi. У сувязi з гэтым ён змушаны пераход устрымаць, выслаць свайго начальнiка штаба да Уласава i толькi пасьля павароту начальнiка штабу зробiць так, як загадвае гэн. Уласаў. Да часу, пакуль вернецца начальнiк штабу, выясьняў гэн.Мальцаў мы пачакаем у вёсцы 10 км адгэтуль. (Тут ён назваў вёску, назву якой я не памятаю.) З гэтай пастановы гэн. Мальцава я быў вельмi не задаволены, тым больш, што капiтан Орсiч знаў гэтыя ваколiцы й гаварыў, што гэтая вёска знаходзiцца ў горах i што зь яе няма нават iншага выхаду апрача тэй дарогi, па якой мы будзем машыраваць. Калi гэтую дарогу перарэзаць, то мы ўсе знойдземся ў пастцы. Адразу прыйшла нам у галаву думка, што тут можа мець месца хiтрасьць немцаў, каб звабiць нас у гэтую вёску, а пасьля абязброiць усе дывiзii i, такiм чынам, не дапусьцiць нашага пераходу на амэрыканскi бок.

Сьпярша прыйшла нам думка пакiнуць дывiзiю Мальцава й перайсьцi фронт толькi iз сваiмi сiламi, аднак, дзеля малой колькасьцi зброi было б гэта занадта рызыкоўна. Выхаду ня было, мы мусiлi трымацца дывiзii Мальцава. Пасьля прыблiзна двугадзiннага маршу ў адфронтавым накiрунку дывiзiя затрымалася. Калi мы прыйшлi да гэн. Мальцава, то там былi ўжо ўсе камандзiры палкоў. Ад’ютант Мальцава чытаў голасна пiсьмо ў нямецкай мове, толькi што атрыманае са штабу амэрыканскае дывiзii. Пiсьмо гэта прывёз спэцыяльны пасланец на матацыклю. Зьмест яго быў наступны: “Сягоньня на паўднi мая цяжкая артылерыя пачне абстрэльваць нямецкiя пазыцыi. Пад яе прыкрыцьцем вашыя дывiзii даканаюць пераходу на амэрыканскi бок на лiнii Эйзэнштайн–Цьвiзэль. Нямецкiя часткi, якiя займаюць фронт на гэтай лiнii вашых дывiзiяў, павiнны быць разбiтыя. У выпадку патрэбы, мае часткi дапамогуць вам у разьбiцьцi немцаў. Гэтак сама будзе дзейнiчаць маё лётнiцтва. Пры яго паяўленьнi вывясьце белыя сьцягi. Пасьля пераходу дывiзii на наш бок, адносiны да вас будуць як да ваенна–палонных згодна Жэнэўскай канвэнцыi”. Падпiсаў камандзiр дывiзii.

Прачытаўшы гэтае пiсьмо, гэн. Мальцаў ня ведаў што рабiць. З аднаго боку загад гэн.Уласава, з другога боку гэтае пiсьмо. Камандзiры палкоў усе былi тэй думкi, што належыць застасавацца да пiсьма камандзiра амэрыканскай дывiзii, бо калi мы будзем далей машэраваць ад фронту, то амэрыканцы могуць палiчыць гэта за здраду ўмове, якую гэн.Мальцаў заключыў зь iмi i пры дапамозе свайго лётнiцтва нас могуць разьбiць. Гэты аргумэнт пераканаў гэн.Мальцава й дывiзii йзноў накiравалi свой марш у накiрунку Цьвiзэля.

Марш быў вельмi павольны, дзеля таго, што ўся дарога была замiнiраваная й забудаваная супрацьтанкавымi перашкодамi. На чале машыравалi сапёры, якiя ўсе перашкоды нiшчылi. Нямецкiя пазыцыi аддзялялiся ад амэрыканскiх ракою Рэген. Найбольш небяспечным пунктам быў мост праз гэтую раку.

Наша дывiзiя, якая да гэтага часу машыравала за дывiзiяй гэн.Мальцава, за некалькi кiлёмэтраў ад мосту атрымала загад ад г.Мальцава выйсьцi наперад, абняць ахову гэтага маста й ахоўваць яго да таго часу, пакуль не пройдуць праз яго абедзьве дывiзii з абозамi, пасьля чаго машыраваць за абозам, як тыльная ахова. Дзеля таго, што фактычная небясьпека была на гэтым масьце i за мастом i дзеля таго, што большае праўдападабенства нападу немцаў на дывiзii было ззаду, ясна, што на першы ўдар была выстаўленая беларуская дывiзiя. Рака Рэген няшырокая, але як горная мае вельмi шырокае карыта. Мост быў падмiнаваны, i калi б яго ўзарваць, то пераход праз раку быў бы немагчымы.

Нашыя жаўнеры хутка занялi мост i разброiлi немцаў, якiя знаходзiлiся блiзка мосту. Ахова была вельмi дэнэрвуючая, дзеля таго, што дывiзiя мела вялiчэзны абоз ня толькi з ваенным матар’ялам, а i з сем’ямi i маёмасьцяй афiцэраў РОА. Абоз быў везены на быках i дзеля гэтага пасоўваўся вельмi паволi. Аднак усё скончылася шчасьлiва. Нямецкiя часткi СС, якiх тут было досыць шмат, не адважылiся на нас напасьцi. Мажлiва, што тут адыграла ролю амэрыканская артылерыя, якая фактычна ад поўдня абстрэльвала iхныя пазыцыi.

Вечарам гэтага ж дня мы пабачылi Цьвiзэль, а на яго ўскраi амэрыканскiя танкi iз скiраванымi на нас гарматамi й кулямётамi. У Цьвiзэлi разброiлi нас амэрыканцы й закватаравалi ў будынках аднае фабрыкi.

На наступны дзень зраньня зьявiўся ў мяне амэрыканскi афiцэр, якi папрасiў мяне ў штаб. У штабе я атрымаў загад ад камандзiра амэрыканскай дывiзii пастроiць сваю дывiзiю асобна ад дывiзii гэн.Мальцава й чакаць на далейшыя загады. Дывiзiя выстраiлася, як у Эйзэнштайне ў дзень пераходу фронту. На правым флянгу кожнага батальёну разьвяваўся беларускi нацыянальны сьцяг, ува ўсiх быў сьвяточны настрой, усе чакалi ад амэрыканцаў нечага новага й цiкавага. Той факт, што нашую дывiзiю амэрыканцы аддзялiлi ад РОА, вельмi мяне цешыў. Гэта было доказам, што беларусаў амэрыканцы разглядалi як асобную ад расейцаў нацыю.

Па нядоўгiм чаканьнi прыбыў амэрыканскi вышэйшы афiцэр з перакладчыкам. Пастава дывiзii яму вельмi спадабалася. Пахвалiўшы дывiзiю, ён сказаў, што зараз прыбудуць самаходы, якiя завязуць людзей у лягер. Абоз, конi й iншы матарыял застаюцца на месцы. Праз хвiлiн 15 самаходы фактычна прыехалi, мы ўсе на iх паладавалiся й паехалi. Ад’ехаўшы якiх–небудзь кiлёмэтраў 60 ад Цьвiзэля, мы прыехалi ў мясцовасьць Кам. За горадам на чыстым полi, па калены ў балоце, за калючым дротам, стаяў вялiкi натоўп ваеннапалонных немцаў i прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасьцяў, якiя супрацоўнiчалi зь немцамi. Тут самаходы затрымалiся, нас выладавалi i загналi за гэты дрот.

З гэтым мамэнтам закончылася беларуская вайсковая эпапэя ў Нямеччыне.

Напiсаў Кушаль
Палкоўнiк.

Наверх

Кiрыл Маль. Вайна 1920 г. i Беларусь: вызваленне цi акупацыя?

Снежня 27, 1997 |


Савецка-польская вайна 1920 г. была адной з самых значных i драматычных старонак нашай гiсторыi XX стагоддзя. Падзеi 1920 г., як сцвярджаў вядомы польскi пiсьменнiк i публiцыст Збiгнеў Залускi, “… стварылi новае матэрыяльнае становiшча, новую рэальнасць быцця Расii, Беларусi i Украiны, а ў пэўнай ступенi i Польшчы”[1]. Не выпадкова савецка-польская вайна заўсёды выклiкала цiкавасць як айчынных, так i замежных даследчыкаў. Аднак сярод значнай колькасцi гiстарычных прац няма амаль нiводнай, прысвечанай месцу Беларусi ў савецка-польскiм канфлiкце, уплыву падзей 1920 г. на ейны лёс. Савецкая гiстарыяграфiя заўсёды лiчыла паход Чырвонай Армii вызваленнем беларускага i ўкраiнскага народаў з-пад польскай акупацыi. Цi гэта на самой справе было так?

Увесну 1920 г. грамадзянская вайна, што ахапiла велiзарныя абшары былой Расiйскай iмперыi, у еўрапейскай часцы Расii ў асноўным завяршылася. Часткi барона Ўрангеля, заблакаваныя ў Крыме, не ўяўлялi сур’ёзнай пагрозы бальшавiцкаму рэжыму. Гэтая адносная, хоць i не канчатковая, стабiлiзацыя ўнутранага становiшча дала магчымасць бальшавiкам звярнуцца да Еўропы i зноў вярнуцца да паўсталага яшчэ пад час нямецкай рэвалюцыi праекту сусветнай класавай вайны супраць iмперыялiзму. Польшча, якая, па словах Сталiна, была “контрреволюционным барьером между революционным Западом и социалистической Россией”, стала ворагам нумар 1 для РСФСР, i менавiта праз яе “труп” праходзiў шлях Чырвонай Армii, якая несла на сваiх штыках “мiр” i “шчасце” ўсiм народам Еўропы.

Цi iмкненне “ашчаслiвiць” увесь свет было такiм наiўна шчырым, цi за iм, як за шырмай, хавалiся iншыя, больш прагматычныя планы? Як нi дзiўна, адказ на гэтае пытанне можна знайсцi ў працах У.Ленiна, дзе той кранае падзеi Французскай рэвалюцыi. Правадыр расiйскага пралетарыяту пiсаў, што “из национальных французских войн получились империалистические, породившие в свою очередь национально-освободительные войны против Наполеона”[2]. Прыкладна тую ж эвалюцыю мы можам заўважыць i ў знешняй палiтыцы Савецкай Расii. Нават калi дапусцiць, што бальшавiцкiя лiдары iмкнулiся папросту пашырыць сацыялiстычныя заваёвы на ўсю Еўропу, нельга не прызнаць, што аб’ектыўна яны стваралi падставы для таталiтарнай iмперскай сiстэмы. Хацелi таго цi не, а “война за независимость России, за её союз с социалистической Польшей и с пролетариями Европы и всего мира”[3] была пачаткам iмперскай экспансii Расii на Захад, гэтаксама, як калiсцi пачаткам iмперскай экспансii стаў паход у Iталiю тады яшчэ рэвалюцыйнага генерала Напалеона Банапарта.

Мiжнародная сiтуацыя для бальшавiкоў, аднак, была не такая спрыяльная, як для французскiх “краманьёлаў”, якiм супрацьстаялi старыя, струхлелыя еўрапейскiя манархii. Сусветная сацыялiстычная рэвалюцыя не карысталася такой папулярнасцю, як iдэi свабоды, роўнасцi i братэрства. У вынiку прамыслова адсталая Расiя апынулася перад развiтай, моцнай Еўропай, i яе ўшчэнт разграмiлi ў першай жа бiтве. Час рэваншу надышоў значна пазней, калi праведзеная праз сталiнскую iндустрыялiзацыю i рэпрэсii Расiя была ператворана ў моцную, добра ўзброеную таталiтарную iмперыю – СССР.

У тых грандыёзных планах “вызваленне” Беларусi не было нi галоўнай, нi нават другараднай мэтай. БССР, створаная бальшавiкамi ў 1919 г., а потым iмi ж разбураная i адноўленая ў лiпенi 1920 г., пад час наступу Чырвонай Армii, аўтаматычна ўваходзiла ў будучую сацыялiстычную Еўропу. А пакуль гэтая новая Еўропа яшчэ не стварылася, бальшавiкi планавалi скарыстаць Беларусь у сваiх ваенна-стратэгiчных мэтах.

Перш за ўсё чырвоныя камандзiры разглядалi Беларусь як плацдарм аперацыяў супраць Польшчы, з якога было зручна весцi далейшае наступленне на Варшаву. Па планах бальшавiцкага камандавання, беларускiя землi мусiлi стаць галоўным тэатрам баявых дзеянняў, бо геаграфiчныя i палiтычныя ўмовы тут былi самыя спрыяльныя для шырокамаштабнага наступу[4]. Праўда, пэўны клопат спачатку выклiкала пазiцыя Лiтвы, якая магла пагражаць праваму флангу наступаючых армiй, але бальшавiкi вырашылi i гэтую праблему, “купiўшы” нейтралiтэт Лiтоўскай дзяржавы часткаю беларускiх земляў. Згодна з умовамi мiрнай дамовы, падпiсанай памiж Савецкай Расiяй i Лiтвой, да апошняй адыходзiла практычна ўся паўночна-заходняя частка сённяшняй Беларусi са Смаргонню, Ашмянамi, Лiдай i Горадняй. Больш за тое, бальшавiкi абавязалiся выплацiць Лiтве 3 мiльёны рублёў золатам[5].

Апрача гэтага, бальшавiкi глядзелi на Беларусь як на дэмаграфiчную базу для папаўнення сваiх армiяў мясцовым насельнiцтвам. Такая iдэя належала камандуючаму Заходнiм фронтам Мiхаiлу Тухачэўскаму,[6] якi паспрабаваў ажыццявiць яе яшчэ ў траўнi 1920 г., калi рыхтаваў другое наступленне сваiх армiй. Аднак нi мясцовыя жыхары прызыўнога ўзросту, нi дэзерцiры, што хавалiся па вёсках, не спяшалiся iсцi на фронт ваяваць за справу, якую не разумелi i не падтрымлiвалi. Таму камандаванне Заходнiм фронтам пайшло на жорсткiя меры. У месцах, дзе праходзiў набор папаўнення, з 15 траўня да 1 чэрвеня праводзiлася так званая кампанiя па барацьбе з дэзерцiрствам, якая, па сутнасцi, была адным з актаў бальшавiцкага тэрору i рабавання насельнiцтва. Спецыяльныя часовыя надзвычайныя камiсii пры дапамозе асобных узброеных аддзелаў, у кожным з якiх было па 300 штыкоў i 50 шабляў, ладзiлi сапраўднае паляванне, што ахапiла Смаленскую, Гомельскую i часткова Вiцебскую губернi. Вобласць, у якой адбывалася аперацыя, абвяшчалася на ваенным становiшчы, i ўзброеныя групы праводзiлi аблавы. Тых, хто адмаўляўся iсцi на фронт, расстрэльвалi без усялякай лiтасцi. У iншых канфiскоўвалi маёмасць i прымушалi iсцi ў армiю[7]. Маёмасць забiралi i ў тых, хто хаваў у сябе дэзерцiраў. Так, у Гомелi па загаду Л.Троцкага ў сем’ях так званых укрывальнiкаў адбiралi коней, жывёлу i асабiстую маёмасць – нават “независимо от предания трибуналу”[8].

Гэта быў толькi пачатак рабавання Беларусi, якое дасягнула апагею пад час наступу Заходняга фронту. Бальшавiкi разглядалi i без гэтага спустошаныя беларускiя землi як базу харчавання i задавальнення iншых патрэбаў армii. Як пiсаў потым камандуючы 4-й армiяй Е.Сяргееў, франтавыя тылы былi настолькi невялiкiя, “что любые их переброски не особенно стесняли войска, возложившие все свои упования почти исключительно на местные средства”[9]. Зборам харчавання для Чырвонай Армii займалiся спецыяльныя ограны – апрадкомы. Звычайна яны патрабавалi ад той цi iншай воласцi выканання пэўных нормаў па пастаўцы хлеба, якi рэквiзаваўся для армii. Тэрмiны выканання такiх нормаў былi вельмi жорскiя, i калi вёска цi воласць спазнялiся, апрадкомы рэквiзавалi ўсе “100 % без учёта каких-либо остатков по нормам; в случае же сознательного скрытия излишков нарядку с продуктами конфискуется весь скот и лошади”[10].

Аднак, нават калi мясцовыя жыхары i выконвалi нормы апрадкомаў у вызначаны тэрмiн цi па развёрстцы, яны ўсё роў-на не былi застрахаваныя ад паўторнага наведвання рэквiзiцыйных аддзелаў. Апрадкомы маглi правесцi рэквiзiцыi нават у тых вёсках, дзе ўжо праводзiлася харчразвёрстка[11]. Дзейнасць апрадкомаў наогул хутка выйшла з-пад усялякага кантролю. Арганiзаванае рабаўнiцтва стала неарганiзаваным i дасягнула такiх памераў, што камандаванне чырвоных было вымушана канстатаваць у спецыяльным загадзе: “Красноармейцы, прикомандированные к опродкомам и агентам последних, чинят над населением безобразные насилия и забывают дисциплину, обязательную для каждого солдата Красной Армии”[12].

Актыўна рабавалi мясцовае насельнiцтва i звычайныя армейскiя часткi. У свой час пра гэта пiсалi нават камандзiры Чырвонай Армii, праўда, яны называлi рабаўнiцтва больш мякка – словам “самоснабжение”. Асаблiва вылучалiся ў гэтым палкi чырвонай коннiцы, якiя, са словаў Е.Сяргеева, “… вели войну несколько по заветам средних веков, чередуя лихие удары по противнику с излишне внимательным отношением к пожиткам местного населения”[13]. Пагроза спусташэння навiсла не толькi над звычайнымi сялянамi, але нават i над новаспечанымi савецкiмi гаспадаркамi, якiя таксама не ўнiклi разгрому, як, напрыклад, у Лепельскiм павеце Вiцебскай губернi[14]. Але больш за ўсё не пашанцавала былым маёнткам, якiя яшчэ захавалiся да таго часу. “Трудная задача предстояла агитаторам, – пiсаў Сяргееў, – убедить батрацкие группы принять в свои руки помещичьи хозяйства, от которых часто оставались одни головешки и рога убитого на мясо “животного инвентаря”"[15].

Нехта можа заўважыць, што “самоснабжение” войска – з’ява натуральная i заўсёдная для выпадкаў, калi цэнтралiзаванае забеспячэнне прадуктамi недастатковае, або наогул адсутнiчае. Але чырвоныя займалiся рабаваннем не з прычыны цяжкага становiшчам з харчаваннем. Апрадкомы добра рабiлi сваю справу i забяспечвалi войска ўсiм неабходным, пастаўлялi нават больш, чым гэтага патрабавалася. Паводле дадзеных штаба Чырвонай Армii, у час рашучых аперацыяў 707 700 чалавек войска Заходняга фронту былi забяспечаны:

мукой – на 111,07%; крупамi – на 96,3%; мясам i рыбай – на 137,8%; тлушчамi – на 61%; зернем-фуражом – на 80,6%[16].

Такiм чынам, прычынай рабавання была не нястача харчу (гэта яшчэ можна было б зразумець). Звычаi грамадзянскай вайны настолькi глыбока ўкаранiлiся ў Чырвоную Армiю, што яны аўтаматычна перанеслiся i на савецка-польскi фронт. Камандаванне бальшавiкоў, якое складалася ў асноўным з прафесiяналаў былой царскай армii, добра разумела, што ў рабаў-нiцтве войска разлагаецца, i спрабавала спынiць цi хаця б абмежаваць гвалтоўныя рэквiзiцыi. Але абабранаму мясцоваму жыхарству ад гэтага не было лягчэй, бо такiя захады амаль не мелi поспеху. “Несмотря на приказ армиям Западного фронта от 17 марта №77 – канстатавалася у спецыяльнай тэлеграме камандарма 15-й i 16-й армiяў, – всё ещё продолжают поступать сведения о вмешательстве войск и войсковых начальников в работу местных продорганов, а также самочинных реквизициях и незаконных насильственных приёмах самоснабжения помимо продорганов за счёт ресурсов местного населения”[17]. У вынiку беларускiя вёскi былi так спустошаны, што бальшавiкi ўжо не змаглi атрымаць у iх нiякiх прадуктаў пад час адыходу сваiх армiяў ад Варшавы. Як даносiў М.Тухачэўскi, “ввиду бедности населения заготовок вести нельзя”[18].

Можна доўга прыводзiць факты таго, як Беларусь рабавалася пад час вайны 1920 г. i пасля яе заканчэння. Аднак i ўжо прыведзенага дастаткова, каб прыйсцi да высновы: для Беларусi паход Чырвонай Армii быў не вызваленнем ад польскай акупацыi, а чужым нашэсцем, якое несла ўсё, чым звычайна i характарызуецца ўсялякае нашэсце – рабункi i гвалт. Менавiта як да захопнiкаў i ставiлася да бальшавiкоў значная частка беларускага насельнiцтва.

Ужо ў самым пачатку вайны беларускiя сяляне, пазнаўшыя савецкую ўладу яшчэ ў 1918-1919 г., мякка кажучы, не выяўлялi вялiкай радасцi з нагоды iх “вызвалення” бальшавiкамi. У кожным разе, як ужо гаварылася вышэй, яны не збiралiся разам з Чырвонай Армiяй “вызваляць” свае землi ад палякаў, i бальшавiкi мусiлi пайсцi на жорсткiя захады, каб прымусiць мясцовых жыхароў iсцi у войска. У далейшым сiтуацыя з прызывам мясцовага насельнiцтва ў Чырвоную Армiю не палепшылася. Пад час адыходу бальшавiкоў ад Варшавы яны зноў iмкнулiся папоўнiць страты сваiх разбiтых войскаў за кошт беларусаў. У.Ленiн пiсаў 12 жнiўня 1920 г. у лiсце да Э.М.Склянскага: “Не надо ли указать Смигле, что надо поголовно (после сбора хлеба) брать в войско всех взрослых мужчин? Надо. Раз Будённый на юг, надо усилить север”[19]. Ленiн мае тут на ўвазе прызыў у армiю ўсiх дарослых мужчын менавiта з Беларусi. Аднак, каб не пакiдаць нiякiх сумненняў, прывядзем тэкст яшчэ аднаго лiста, напiсанага крыху пазней,19 жнiўня, яскравым, тыпова “ленiнскiм” стылем. “Необходимо налечь изо всех сил, чтобы белорусские рабочие и крестьяне, хотя бы в лаптях и купальных костюмах, но с немедленной и революционной быстротой дали вам пополнение в тройном и четверном количестве”[20].

Аднак “белорусские рабочие и крестьяне” не толькi “в лаптях и купальных костюмах”, але нават i ў мундзiрах ды ботах не спяшалiся на вайну за савецкую уладу. Прызыўнiкi ўцякалi ў iншыя раёны, а тыя, хто трапляў у войска, нярэдка таксама знiкалi. Сабатаж прызываў i дэзерцiрства былi значнымi нават у часы парамог Чырвонай Армii, а калi разбiтыя пад Варшавай бальшавiцкiя войскi адыходзiлi на ўсход, дык яны набылi катастрафiчныя маштабы. Савецкiя ваенныя i грамадзянскiя ўлады рабiлi ўсё магчымае – ад забароны прызыўнiкам з’язджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх сем’яў у канцэнтрацыйным лагеры[21], але так i не здолелi выправiць становiшча.

Але нават тыя з беларусаў, што засталiся ў войску, змагалiся з палякамi без асаблiвай ахвоты. Наогул, дух фармаванняў Чырвонай Армii Заходняга фронту ў гэтай вайне быў далёка не лепшы, i камандаванне “падбадзёрвала” сваiх жаўнераў так званымi заградатрадамi. Пад час аднаго толькi першага наступлення глаўком С.Каменеў перадаў Тухачэўскаму пяць такiх фармаванняў[22]. Аднак i такiя метады не дадалi чырвонаармейцам рашучасцi. Амаль усе польскiя камандзiры адзначылi няўпэўненасць, таптанне на месцы буйных частак Чырвонай Армii, асаблiва ў пачатку першага i другога наступленняў. Напрыклад, увесь дзень 4 лiпеня 4-ю армiю чырвоных стрымлiваў адзiн 33 польскi полк з дзесяццю гарматамi[23]. I ў далейшым, пакуль супрацiў палякаў не быў канчаткова зламаны i iх адступленне не набыло катастрафiчнага характару, бальшавiцкiя войскi дзейнiчалi надзвычай нерашуча. Камандарм Е.Сяргееў у адным з загадаў пiсаў: “Требую прекратить постоянное опасение за фланги и учитывать моральное состояние противника; совершенно недопустимо, чтобы отдельные роты расстроенного противника, случайно не успевшие удрать, принимались бы за свежие полки, под угрозой удара которых задерживалось бы продвижение целых дивизий”[24]. Справа тут, канешне, не ў нiзкай баяздольнасцi савецкiх войскаў. За два гады грамадзянскай вайны яны набылi дастатковы баявы вопыт. Прычына iх няўпэўненасцi – недахоп баявога духу, што ў сваю чаргу выклiкалася неразуменнем мэтаў гэтай вайны. Нi заклiкi ЦК РКП(б), нi натхнёны зварот Тухачэў-скага не кранулi душы чырвоных жаўнераў. Той жа Е.Сяргееў, адзiн з самых крытычных савецкiх аўтараў, пiсаў: “Ставка на вспышку польской революции могла серьёзно приниматься в расчёт только в политических канцеляриях, да и то достаточно удалённых от фронта. В войсках в это мало верили …”[25].

Iснавалi i iншыя формы супрацiву мясцовых жыхароў бальшавiкам, больш актыўныя, чым дэзерцiрства i сабатаж прызыву ў войска. Да iх належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджванне чыгуначных шляхоў. Армейскiм уладам давялося ўвесцi адказнасць усяго мясцовага насельнiцтва, якое жыло ў паласе да 15 вёрст ад чыгункi, за стан чыгункi[26]. Акрамя гэтага, сяляне сабатавалi харчразвёрстку, а калi ўхiлiцца ад яе ўжо не мелi магчымасцi – аддавалi бальшавiкам непрыдатныя прадукты i атручаныя кармы для жывёлы[27].

У цэлым няўзброеныя формы барацьбы мясцовага насельнiцтва супраць бальшавiкоў былi даволi значнымi i, думаю, сталi адной з прычынаў паразы савецкiх войскаў пад Варшавай. I тут мусiм згадаць, што дачыненне беларусаў да той вайны не абмяжоўвалася адно “мiрным” супрацiвам захопнiкам. Змагалiся яны i са зброяй у руках у складзе польскiх узброеных сiлаў. Дзве дывiзii польскага Паўночнага фронту – 1-я i 2-я Лiтоўска-Беларускiя складалiся з нараджэнцаў Беларусi[28]. Гэтыя фармаваннi былi цалкам баяздольныя i надзейныя. Пад час бiтвы пад Варшавай 1-я Лiтоўска-Беларуская дывiзiя складала апошнюю рэзервовую частку абаронцаў горада i была ўведзена ў бой пад Радзiмiным,[29] а потым, калi пачалося контрнаступленне польскiх армiй, Ю.Пiлсудскi перакiнуў яе ў авангард, каб яна магла браць удзел у вызваленнi сваёй радзiмы[30]. У 1922 г. дывiзiя была ўзнагароджаная ордэнам Вiртуцi Мiлiтары[31].

Ва ўзброенай барацьбе супраць бальшавiкоў бралi ўдзел i тыя мясцовыя жыхары, якiя не служылi ў польскiх частках. Часта яны ўтваралi добраахвотныя часткi, якiя разам з палякамi абаранялi свае гарады i мястэчкi, як гэта было, напрыклад, у баях пад Горадняй[32]. З мясцовых жыхароў складалiся i антыбальшавiцкiя партызанскiя аддзелы ды iншыя фармаваннi, якiя на мове чырвоных называлiся “бандамi”. Тэрмiн гэты, ужываны тады бальшавiкамi, не мае нiчога агульнага з сённяшнiм яго сэнсам – арганiзаванымi крымiнальнымi структурамi. Як пiсаў Тухачэўскi, “самоорганизующаяся местная крестьянская власть опирается на местные крестьянские вооружённые формирования, обычно называемые у нас бандами”[33]. Такiм чынам, любыя сялянскiя ўзброеныя аддзелы, скiраваныя супраць бальшавiзму, атрымлiвалi назву “банды”, i такiх “бандытаў” у Беларусi было нямала.

Ужо ў траўнi 1920 г., у адказ на кампанiю па барацьбе з дэзерцiрствам, у Вiцебскай, Смаленскай, Гомельскай i Пскоўскай губернях назiраўся рост мясцовага “бандытызму”, што i прымусiла Тухачэўскага пакiнуць войскi “ВОХР” у тыле i не даручаць iм баявых задачаў[34]. Узброеныя антыбальшавiцкiя аддзелы не спынялi сваёй дзейнасцi i пад час вырашальных аперацыяў на фронце. Самым вядомым з iх можна лiчыць аддзел С.Булак-Балаховiча, якi, што праўда, выглядаў больш як рэгулярная частка. Ён браў актыўны ўдзел у восеньскiх баях i адыграў значную ролю ў канчатковай паразе бальшавiкоў. 26 верасня 1920 г. сiлы С.Булака-Балаховiча збiлi часткi 4-й армii ля Невельскай пераправы, падарвалi чыгуначны мост у станцыi Маладковiчы, а потым захапiлi Пiнск, чым прымусiлi бальшавiкоў пакiнуць лiнiю абароны на рацэ Шчары i адысцi на ўсход. Гэты дзёрзкi налёт меў такi рэзананс, што нават Ленiн устрывожыўся. “Запросить условия потери Пинска, – пiсаў ён у спецыяльным пасланнi. – Была ли опасность известна раньше?”[35].

Дзейнасць узброеных аддзелаў не прыпынiлася з афiцыйным завяршэннем вайны. Рыжскi мiр быў даўно падпiсаны, а бальшавiкi ўсё ўтрымлiвалi на тэрыторыi Беларусi Заходнi фронт. Як пiсалi савецкiя гiсторыкi, “командующему фронтом ещё не раз приходилось разрабатывать и проводить военные операции по ликвидации в Западной Белоруссии (?) эсеро-кулацких мятежей и уничтожению бесчинствующих белогвардейских банд, подстрекаемых и поддерживаемых белополяками”[36]. Гэтая “ликвидация” ажыццяўлялася надзвычай жорсткiм спосабам. Сам М.Тухачэўскi сведчыў, што метады барацьбы з “бандытызмам” у Беларусi былi ў асноўным “тамбоў-скiя”[37]. Што такое “тамбоўскiя метады” таварыша Тухачэўскага – цяпер ужо добра вядома. Iх сутнасць у шырокiм выкарыстаннi канцэнтрацыйных лагераў, куды звозiлi сем’i, мужчыны з якiх падазравалiся ва ўдзеле ў барацьбе супраць савецкай улады. Калi ў азначаны тэрмiн “бандыт” не здаваўся – сям’ю ссылалi. Тухачэўскi пiша пра гэта халодна: на ягоную думку, “из репрессий наиболее действительными являются: выселение семей бандитов, укрывающих своих членов, конфискация их имущества и передача советски настроенным крестьянам. Если выселение трудно организовать сразу, то необходимо устройство широких концентрационных лагерей. За укрывательство, за несообщение о местонахождении и действиях бандитов должна быть установлена круговая порука”[38]. Такiмi вось былi метады “самого гуманного в мире государства” па ўсталяванню ўлады “рабочых i сялян” у Беларусi. Аднак ня гледзячы на ўсё гэта, барацьба супраць бальшавiкоў тут працягвалася амаль да сярэдзiны 20-х гадоў, i толькi ў 1924 г. бальшавiкi адважылiся злiквiдаваць Заходнi фронт.

Такiм чынам, як ужо паказана вышэй, жыхары Беларусi не лiчылi бальшавiкоў вызваленцамi. Савецкая ўлада ўспрымала Беларусь як сваю ўласнасць, як тэрыторыю, што натуральна належыць Савецкай Расii. Яе арганiзаванае i неарганiзаванае рабаўнiцтва выклiкала адпаведную рэакцыю насельнiцтва, якое пераважна бачыла ў бальшавiках захопнiкаў i ворагаў. Савецка-польская вайна стала яшчэ адной вялiкай трагедыяй Беларусi. Менавiта ў вынiку падзей 1920-21 г. перш палова, а потым i ўся Беларусь апынулася пад савецкай акупацыяй, якая i вызначыла яе складаны i цяжкi лёс на наступныя 70 гадоў.


[1] Залуский З. Пути к достоверности. Приложение к кн: Налеч Д., Налеч Т. Юзеф Пилсудский – легенды и факты. Москва, 1990. С.226.
[2] Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т.30. С. 5-6.
[3] Директивы командования фронтов Красной Армии. Москва, 1974. Т.3. С.13.
[4] Тухачевский М.Н. Поход за Вислу. Москва, 1992. С. 36.
[5] Документы внешней политики СССР. Москва, 1959. Т.3. С. 38.
[6] Тухачевский М.Н. Поход за Вислу. С. 45.
[7] Приказание полевому управлению Запасной армии Западного военного округа. Смоленск, 1920. Приказ по Западному военному округу №957. (Далей: Приказание полевому управлению – Ред.)
[8] Тамсама. Приказ Реввоенсов. и Наркомата №215 от 10 мая по гор. Гомелю.
[9] Сергеев Е. От Двины к Висле. Смоленск, 1923. С. 39.
[10] Сборник приказов опродкомам Западного фронта. Смоленск, 1921. С.123-124 (Далей: Сборник приказов – Ред.).
[11] Тамсама. С.124.
[12] Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №25.
[13] Сергеев Е. От Двины к Висле. С.55.
[14] Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №1741.
[15] Сергеев Е. От Двины к Висле. С.82.
[16] Какурин Н.Е., Меликов В.А. Война с белополяками 1920 г. Москва, 1925. С. 52.
[17] Сборник приказов. С. 91-92.
[18] Директивы командования фронтов Красной Армии. Т.3. С.100.
[19] Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т.51. С. 258.
[20][] Тамсама. С. 261.
[21] Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта от 13 июля 1920 г. Приказ армиям Западного фронта от 16 ноября 1920 г.
[22] Директивы командования фронтов Красной Армии. Т.3.С. 39.
[23] Пилсудский Ю. Война 1920 г. Москва, 1992. С. 146.
[24] Сергеев Е. От Двины к Висле. С. 122.
[25] Тамсама. С. 82.
[26] Приказание полевому управлению. Приказ армиям Западного фронта №865.
[27] Сборник приказов. С. 130.
[28] Пилсудский Ю. Война 1920 г. С. 262.
[29] Залуский З. Пути к достоверности. С. 263.
[30] Пилсудский Ю. Война 1920 г. С. 246.
[31] Gomólka K. Polskie ugrupowania polityczne wobec kwestii białoruskiej 1918-1922. Warszawa, 1992. S.52.
[32] Сергеев Е. От Двины к Висле. С. 66.
[33] Тухачевский М.Н. Борьба с контрреволюционными восстаниями // Война и революция. 1926. №7/8. С. 7.
[34] Какурин Н.Е., Меликов В.А. Война с белополяками. С. 90.
[35] Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т.51. С. 291.
[36] Иванов В.М. Маршал М.Н.Тухачевский. Москва, 1990. С. 185
[37] Тухачевский М.Н. Борьба с контрреволюционными восстаниями // Война и революция.1926. №9. С. 4.
[38] Тамсама. С.16.

Наверх

Галоўная » Запісы па тэме 'Беларусь у сусветных войнах'