Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Гістарычная геаграфія'

Артыкулы па тэме ‘Гістарычная геаграфія’

ГАРДЗЕЕЎ, ЮРЫ.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013. 189 с. (серыя “Гарадзенская бібліятэка”)

Лістапада 7, 2015 |


У 22 томе БГА (2015)
Інтэнсіўнае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі беларускай анамастыкі ў значнай ступені дазволіла паглыбіць яе тэарэтычныя асновы, пашырыць праблематыку і фактычную базу, удакладніць прынцыпы і метады даследавання. З’явілася вялікая колькасць работ, прысвечаных рознааспектнаму вывучэнню тапонімаў асобных рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў. Але пры ўсім багацці і разнастайнасці прац па беларускай тапаніміцы комплексныя даследаванні, у якіх раскрывалася б дынаміка тапанімічнай прасторы сучаснага беларускага горада ў яе сувязі з грамадска-палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, культурнымі і прыродна-геаграфічнымі рэаліямі, да цяперашняга часу не атрымалі сістэмнага і шырокага навуковага асвятлення. Большасць беларускіх тапанімічных даследаванняў адлюстроўвае сінхронны стан тапанімічных сістэм. Аднак сінхранія – гэта толькі адзін зрэз, які паказвае статычны стан сучасных найменняў, іх узаемную сувязь і абумоўленасць. Сінхранія не можа адказаць, як, калі і чаму склалася тая ці іншая сістэма або асобныя яе звёны, якія змяненні ўласныя назвы перажылі ў сваім развіцці. Для высвятлення ці хаця б гіпатэтычнага вызначэння агульнай тапанімічнай карціны той ці іншай этнічнай супольнасці або пэўнага населенага пункта неабходна глыбіннае асэнсаванне матэрыялу, што складае задачу гістарычнай тапанімікі. Назіранні над матэрыялам гістарычных дакументаў дазваляюць тапанімісту рабіць вывады пра тыповасць пэўных мадэляў у тую ці іншую эпоху, пра іх сувязь з гістарычнымі абставінамі. Пры гэтым абавязковая ўмова пры вывучэнні тапаніміі – выкарыстанне звестак розных навук (гісторыі, геаграфіі, мовазнаўства, этнаграфіі, археалогіі, этналогіі і інш.), што абумоўлена міждысцыплінарным характарам уласных геаграфічных назваў. У сувязі з гэтым манаграфія Юрыя Гардзеева “Тапанімія старажытнай Гародні (XII–XVIII стст.)” надзвычай актуальная, у ёй упершыню ў Беларусі прасочваецца гісторыя ўзнікнення, развіцця і трансфармацыі тапанімічнай сістэмы Гародні на вялікім храналагічным адрэзку – ад перыяду Сярэднявечча да Новага часу. Чытаць далей →

Шыбека, Захар. Гарадская цывілізацыя (Таццяна Тахіян)

Студзеня 1, 2011 |

ШЫБЕКА, ЗАХАР В. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня: ЕГУ, 2009. 372 с.

Гарадскі арэал — гэта свайго роду апазіцыя прыроднаму свету з яго стыхіямі, якія пагражаюць стабільнасці. Чалавек заўсёды хацеў гарантаванай абароны ад катаклізмаў прыроды. Такім чынам аб’ектывізавалася ідэя цывілізацыі, якая найбольш яскрава адлюстравалася ў гарадской форме існавання.

Развіццё грамадства на працягу ХХ ст. паказала, што фундаментальныя працэсы, якія адбываюцца ў гарадской цывілізацыі, істотна ўплываюць на развіццё культуры, а буйныя гарады як форма чалавечага суіснавання апынуліся ў авангардзе не толькі станоўчых, але і адмоўных трансфармацый. Механізацыя соцыуму, нябачная раней канцэнтрацыя чалавечых лёсаў сталі вызначаць жыццё. Між тым за шматгадовую гісторыю свайго развіцця гарадская цывілізацыя акумулявала вялізны досвед чалавечага суіснавання, значны патэнцыял культурных каштоўнасцяў, якія патрабуюць паўнавартаснага асэнсавання.

Да сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага жыцця горада праяўлялі інтарэс прадстаўнікі навуковага асяроддзя шматлікіх краін. Спробу абагульніць наяўныя напрацоўкі беларускіх і расійскіх даследчыкаў, а таксама параўнаць іх з падыходамі заходнееўрапейскіх даследчыкаў зрабіў З. Шыбека ў працы „Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет”. Галоўная вызначальная рыса выдання заключаецца ў спробе вызначыць месца і ролю беларускіх гарадоў у сусветным працэсе ўрбанізацыі. Неабходна адзначыць, што выданне заяўлена як курс лекцый, хоць па стылі выкладання і падыходах яно, хутчэй, трапляе пад вызначэнне „манаграфія”. Аўтар арганічна спалучае палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную гісторыю горада і паказвае іх узаемаабумоўленасць і ўзаемаўплыў, але пры гэтым менш увагі аддае метадычнаму складніку. У канцы кожнага раздзела аўтар падаў толькі пытанні да зместу. Магчыма, мэтазгодным было б прапанаваць студэнтам храналогію, заданні, тэрміны, якія дапамаглі б рэалізаваць метадычную задуму.

Структура працы лагічная і самастойная. Варта адзначыць якаснае і ўмелае спалучэнне розных даследчыцкіх стратэгій, агульнанавуковых і спецыяльных метадаў, выкарыстанне міждысцыплінарнага падыходу. Аўтар паспрабаваў паказаць не толькі сучасныя падыходы да вывучэння гарадской цывілізацыі, але і свой погляд на шэраг праблем. Разам з тым, характарызаваць, як гэта робіць З. Шыбека, выдадзены курс лекцый як пачатак развіцця гістарычнай урбаністыкі ў Беларусі, нельга. На працягу ХХ ст. у Беларусі, як і ў СССР, з’яўляліся працы, што фактычна заклалі падмурак для развіцця гэтага напрамку ў навуцы. Пра гэта гаворыць і сам аўтар, калі вылучае ў беларускай гістарыяграфіі тры асноўныя напрамкі: „1) вывучэнне горада як гістарычнай з’явы з толькі яму ўласцівымі рысамі; 2) вывучэнне працэсаў урбанізацыі ў цеснай узаемасувязі з усімі грамадскімі працэсамі, што мелі месца на кожным канкрэтным этапе гістарычнага развіцця, і ў кантэксце ўрбанізацыі сусветнага маштабу; 3) вывучэнне разнастайных аспектаў жыццядзейнасці гараджанаў” (21). Аднак З. Шыбека не адзначае, што ўсе айчынныя ўрбаністы ў савецкі час будавалі сваю аргументацыю ў межах марксісцкай тэорыі. У апошнія ж пятнаццаць гадоў гістарычная ўрбаністыка набыла новыя формы адлюстравання. Гэта звязана ў першую чаргу з актыўным уключэннем беларускіх гісторыкаў у сусветную супольнасць вучоных і знаёмства з метадалогіяй і тэматыкай сучасных гуманітарных даследаванняў.

Кніга З. Шыбекі ў гэтым сэнсе ўяўляе сабой адну з першых у беларускай навуцы спроб канцэптуальнага адказу на фундаментальныя пытанні, якія ставяцца сучаснай гістарычнай урбаністыкай. У беларускага чытача і ў першую чаргу студэнта з’явілася магчымасць комплексна паглядзець на праблему ўрбанізацыі ў Беларусі і свеце. Аўтар прапануе пункт гледжання на цэлае, на агульную карціну мінулага ў адпаведнасці з новым, сучасным, разуменнем і новымі патрэбамі чалавечай супольнасці. Інакш кажучы, ён кіруецца пэўнай сістэмай каштоўнасцяў пры паказе гісторыі людзей, якія жылі ў пэўным рэгіёне ў пэўны час.

У першым раздзеле — „Горад” — З. Шыбека паказвае станаўленне гарадской цывілізацыі, падае перыядызацыі гісторыі развіцця гарадоў Беларусі і гарадоў іншых рэгіёнаў свету (22). Абедзве перыядыза цыі ніякім чынам не звязаныя паміж сабой і існуюць незалежна адна ад адной, паколькі ў аснову кожнай закладзены розныя крытэрыі. Другая перыядызацыя ўяўляе сабой еўрапейскае (еўропацэнтрычнае) бачанне гісторыі станаўлення гарадоў. Менавіта яна прымаецца за аснову ў курсе лекцый. Адпаведна з гэтым урбан-гісторыя Еўропы падаецца больш дэталёва, чым гісторыя станаўлення гарадоў іншых рэгіёнаў свету.

Найбольш выразна пазіцыя аўтара прасочваецца ў апісанні гісторыі развіцця гарадоў Беларусі. Значнае месца З. Шыбека надае аналізу ролі і ўплыву цэхаў, унёсак якіх у развіццё беларускіх гарадоў ацэньвае пазітыўна. Разам з тым ён звяртае ўвагу на тое, што ВКЛ не пашанцавала, бо „разбурэнне гарадской інфраструктуры ў сувязі з бясконцымі войнамі з суседзямі істотна аслабіла Княства і стала адной з прычынаў яго мілітарнага далучэння да Расійскай імперыі”. У цэлым жа развіццё беларускіх гарадоў у складзе Расійскай імперыі, а потым СССР, аўтар ацэньвае негатыўна. Ён адзначае, што ў першым выпадку ў выніку праведзенай адміністрацыйнай рэформы шматлікія захопленыя гарады ВКЛ пераводзіліся ў разрад мястэчак, а ў другім — залежнасць ад Масквы і адсутнасць актыўных гандлёвых і эканамічных кантактаў з Захадам перашкаджалі паўнавартаснаму развіццю гарадоў БССР.

Другі раздзел — „Урбанізацыя” — прысвечаны асэнсаванню ўрбанізацыі як галоўнай грамадскай з’явы і выяўленню яе асаблівасцяў на беларускіх землях. Аўтар сцвярджае, што „існуе тры асноўныя прычыны канцэнтрацыі рабочых месцаў у гарадах, а гэта значыць тры прычыны росту гарадоў, ці ўрбанізацыі”. Сярод іх ён адзначае з’яўленне ў якім-небудзь рэгіёне перавагі ў вытворчасці пэўнага тавару або групы тавараў; эфект маштабаў вытворчасці; эфект канцэнтрацыі вытворчасці (146). Далей, аналізуючы асноўныя праявы працэсу росту гарадоў, аўтар падводзіць чытача да разумення спецыфікі эканамічнага развіцця сучаснай Заходняй Еўропы і Беларусі.

У дадзеным раздзеле З. Шыбека выкарыстоўвае заходнія падыходы, у прыватнасці тыпалогію амерыканскага эканаміста Фішэра-Кларка, да асэнсавання працэсу ўрбанізацыі ў Беларусі (151), пераносіць на беларускі матэрыял паняцці агламерацыі, канурбацыі і прыводзіць іх прыклады, падае перыядызацыю дынамікі росту гарадскога насельніцтва Беларусі (162).

Асэнсоўваючы ролю сталіцы ў працэсе ўрбанізацыі, З. Шыбека з жалем канстатуе, што Мінск так і не змог замяніць гістарычную сталіцу — Вільню. Ён лічыць, што сучасная сталіца Беларусі „прасякнута духам былой савецкай эпохі”, а „руйнаванні і перабудовы, якія вяліся на загад небеларусаў, зрабілі і вобраз сталіцы Беларусі небеларускім” (188). Паступова ў рэчышчы крытыкі аўтар уздымае праблему мадэрнізацыі горада і прыводзіць некалькі прыкладаў яе адмоўнага ўплыву. Нельга ў гэтым не пагадзіцца з даследчыкам. Згаданая праблема мае месца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых гарадах свету. З іншага боку, яна непазбежная. Пакуль насельніцтва не дасягне пэўнага ўзроўню культуры, не будзе мець акрамя нацыянальнай гістарычную самасвядомасць, нічога не зменіцца.

Прааналізаваўшы гістарычныя ўмовы развіцця культуры ў гарадах Беларусі, З. Шыбека прыйшоў да высновы, што „культура беларускіх гарадоў існуе сама па сабе і развіваецца нейкім штучным шляхам, яна не задавальняе і не кансалідуе грамадзянаў Беларусі”. Па сцверджанні аўтара, „першая адметнасць культурнага ўздзеяння беларускіх гарадоў на развіццё краіны, у параўнанні з гарадамі іншых краінаў, палягае ў тым, што яны маюць ніжэйшы культурны патэнцыял” (228). Сярод прычын гэтага ён называе знішчэнне матэрыяльных каштоўнасцяў у выніку шматлікіх войнаў, вываз культурных каштоўнасцяў у гарады Расіі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, ад’езд за мяжу творчай эліты, празмерную ідэалагізаванасць і недафінансаванасць культуры ў савецкі час (229). Другая ж адметнасць „культурнага ўздзеяння гарадоў на беларускае грамадства выяўляецца ў тым, што гэтыя гарады — рускамоўныя” (231).

Трэці раздзел — „Гараджане” — аўтар пачынае вылучэннем шырокага спектра матэрыяльных і духоўна-маральных праблем, якія існавалі і існуюць у гарадах. Да іх ліку ён адносіць недахоп зямлі, траўматызм, пагаршэнне экалогіі, недахоп жылля, перанаселенасць, злачыннасць, прастытуцыю, душэўны камфорт і іншае. Разважанні пра жыццё гараджан і горада З. Шыбека завяршае сцверджаннем, што беларускі народ так і не рэалізаваў нацыянальны праект ідэальнага горада, „горада-сонца”, а таму „стварэнне гарманічнага гарадскога асяроддзя, дзе чалавек мог бы задаволіць усе свае патрэбы, застаецца актуальнай” (278).

Напрыканцы варта адзначыць, што, закранаючы шматлікія праблемы гарадской цывілізацыі на розных гістарычных этапах развіцця, аўтар сцірае межы паміж грамадствам і чалавекам, хоць у працы сам жа заяўляе, што асноўны акцэнт робіцца на гуманітарным складніку горада. У працы не прасочваецца ўплыў гарадской супольнасці на чалавека і чалавека на гарадскую супольнасць, што вельмі істотна пры такім аналізе. У курсе лекцый адсутнічае „жывы” чалавек са сваімі жаданнямі, патрэбамі, праблемамі і марамі. Ён уніфікуецца. У гэтай сувязі чытачу складана зразумець, чым адрозніваецца гарадскі жыхар XIX ст. ад жыхара XX ст. Таксама неабходна адзначыць і той факт, што пры аналізе праблем даследчык у большай ступені кіруецца культуралагічным, а не гістарычным, падыходам. Больш за тое, З. Шыбека не да канца змог захаваць баланс у выкарыстанні гістарычна-параўнальнага і культуралагічнага падыходаў, а таму некаторыя падзеі гісторыі пададзены ў абсалютна іншым ракурсе, чым гэта прынята ў сучаснай гістарычнай навуцы.

Адзначаныя спрэчныя моманты не носяць прынцыповага характару і не зніжаюць агульнай высокай ацэнкі курса лекцый. Праца З. Шыбекі вылучаецца з агульнага кантэксту сённяшніх даследаванняў, паколькі сапраўды ўпершыню ў ёй зроблена спроба ўпісаць гісторыю беларускага горада ў гісторыю гарадоў свету.

Брэст

Таццяна Тахіян

Святлана Куль-Сяльверстава. Інвентары маёнткаў і старастваў як крыніца па гісторыі прыроднага асяроддзя Беларусі

Верасня 15, 2010 |


Пры вывучэнні прыроднага асяроддзя акрэсленага рэгіёна асаблівае значэнне набывае інфармацыя пра яго мінулае. Яна становіцца адпраўным пунктам для вызначэння прычын адметных характарыстык глебы, пэўнага складу флоры і фаўны мясцовасцяў, якія здаўна знаходзіліся пад антрапагенным уплывам. У гэтым выпадку асаблівую каштоўнасць маюць дакументы, якія ўтрымліваюць апісанні прыродных рэсурсаў. Для беларускіх земляў такую інфармацыю можна знайсці ў крыніцах статыстычнага характару, гаспадарчых і фіскальных апісаннях, якія складаліся тут на працягу некалькіх стагоддзяў. Да падобных крыніц залічваюцца інвентары маёнткаў, як прыватнаўласніцкіх, так і тых, што належалі дзяржаве і царкве.

Узнікненне інвентароў на землях Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) вызначаюць першай паловай XVI ст. Спачатку падобныя дакументы называлі попіс (вопіс) ці рэестр. Назва інвентар (ад лац. inventarium ‘вопiс’) з’явілася ў XVII ст. Да аграрнай рэформы 1557 г. (Валочнай памеры) інвентары былі з’явай рэдкай, да сёння захавалася толькі два такія дакументы [1]. Інвентары маёнткаў складаліся на беларускіх землях да сярэдзіны XIX ст. Найбольшая частка інвентароў, якія дайшлі да нас, датуецца канцом XVIII – першай паловай XIX ст. Выкарыстанне інвентарных апісанняў маёнткаў палягчаецца тым, што многія з іх былі надрукаваны. Першую грунтоўную публікацыю гэтых крыніц зрабіла Віленская археаграфічная камісія ў другой палове XIX ст. Чытаць далей →

Раман Бяспалаў, Сяргей Палехаў. Гісторыя літоўска-навасільскіх дагавораў 1427–1491 гадоў і літоўска-варатынскія граматы 1483 і 1488 гадоў*

Чэрвеня 10, 2010 |

Памяці нашага сябра Віктара Цемушава (1975–2011)

* Праца была напісана ў канцы 2015 г. i здадзена ў друк у зборнік артыкулаў памяці В. Цемушава. Матэрыялы зборніка апынуліся ў маскоўскім выдавецтве “Квадрыга”. Выхад гэтага зборніка затрымліваецца, таму аўтары вырашылі апублікаваць яе пераклад з неабходнымі дапаўненнямі ў БГА, улічваючы шырокую цікавасць калег да тэмы артыкула і напрацоўкі беларускіх навукоўцаў па праблемах гісторыі Навасільска-Адоеўскага княства, дакументальнага пісьменства ВКЛ і гісторыі яго архіваў. Чытаць далей →

Яўген Анішчанка. Атлас Мінскай губерні 1800 г.: стварэнне і аўтары

Чэрвеня 9, 2010 |

Цэнтральна-беларускія землі, далучаныя да Расійскай імперыі па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай, паводле ўказа ад 3 траўня 1795 г. склалі Мінскае намесніцтва, а з 9 кастрычніка 1796 г. апошняе было арганізавана ў губерню. Намесніцтва спачатку складалася з 13 паветаў: Мінскага, Вілейскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Дзісенскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Бабруйскага, Мазырскага, Давыд-Гарадоцкага, Пінскага, Нясвіжскага, Слуцкага. Такі падзел праіснаваў да 9 кастрычніка 1796 г., калі Давыд-Гарадоцкі, Нясвіжскі, Докшыцкі і Пастаўскі паветы былі выведзены па-за штат, а губерню склалі 10 паветаў: Мінскі, Ігуменскі, Пінскі, Рэчыцкі, Мазырскі, Вілейскі, Слуцкі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ашмянскі [1]. Нованабыты абшар адразу стаў аб’ектам пільнай увагі царскіх улад, што рэалізоўвалася праз географа-статыстычнае апісанне тэрыторыі і яе картаграфаванне. Чытаць далей →

Томас Чэлкіс. Развіццё паняцця заходніх межаў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII–XVI ст.

Чэрвеня 8, 2010 |

У цяперашні час тэрмін “мяжа” вызначаецца як лінія, што падзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў, дзвюх адміністрацыйных адзінак, двух фізічных феноменаў або груп людзей пэўнага рэгіёна. Часам яна пазначаецца на тэрыторыі шырокай фартыфікацыйнай паласой, шэрагам ахоўных пунктаў або пагранічных пастоў. Бывае, што геаграфічныя аб’екты цалкам або часткова адпавядаюць мяжы [1]. Даследаваная гісторыкам Даніэлем Паўэрам праблема лексікі і класіфікацыі сярэднявечных межаў паказвае, што ім уласцівы культурныя, палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя рысы [2]. Вылучаюцца розныя тыпы межаў. Па словах Даніэля Нордмана [3], тэрыторыі могуць падзяляць ваенныя арганізацыі (маркі), масівы неабжытых земляў, прыродна-геаграфічныя вехі – горы, моры, балоты [4], а таксама структуры больш складаных сацыяльных арганізацый або дзяржаў [5]. Як паказваюць аналагі, тыпы палітычных межаў Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) могуць даследавацца ў розных аспектах. Мэта гэтага артыкула – выявіць развіццё паняцця заходніх межаў ВКЛ і асаблівасці іх маркіроўкі ў XIII–XVI ст., а таксама прычыны ўзнікнення мяжы як “лініі”. Чытаць далей →

Соркіна, Інна. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. – Вільня: ЕГУ, 2010 (Андрэй Кіштымаў)

Снежня 6, 2009 |

СОРКІНА, ІННА. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с.

Горад — мястэчка — вёска. На працягу стагоддзяў менавіта яны складалі сетку населеных пунктаў Беларусі. Прычым складнікі гэтай трыяды мелі розную ступень свабоды. Горад мусіў быць падобным на іншыя гарады. Жыць гарадскім жыццём. Інакш бы яму не паверылі, што ён — горад. Ён так і рабіў. Напрыклад, дамагаўся магдэбургіі, самасцвярджаўся: я — такі ж горад, як усе, я — гэтага варты, я — частка гарадской супольнасці Еўропы і свету… Вёска свята шанавала сваю традыцыйнасць — як свой нязменны і неразменны капітал ды цноту. Праўда, горад выступаў у дачыненні да вёскі агрэсарам, неаднаразова падрываючы яе традыцыі, уносячы сумятню ў вясковыя галовы і забіраючы, як здабычу, у гарадскі вір самы актыўны вясковы элемент.

І толькі мястэчка было свабодным. Яно не мусіла быць падобным ні на горад, ні на вёску. Яно не было агрэсіўным ні ў сваім прагрэсе, ні ў сваёй патрыярхальнасці. Яно было супольным домам для ўсіх насельнікаў, а іх было нямала. Сацыяльная, эканамічная, этнічная, культурная, канфесійная стракатасць мястэчак была значна шырэйшая за вясковую аднатоннасць і зусім не саступала шматкаляровасці гарадскогажыцця.

Менавіта беларускае мястэчка стала цэнтрам навуковых інтарэсаў Іны Соркінай, тэмай яе дысертацыйнага даследавання і галоўным сюжэтам рэцэнзаванай манаграфіі „Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.”. Гэтая тэматыка вельмі блізкая да абсягу маіх гістарычных штудый, таму цягам практычна дзесяці гадоў я сачу за хадой навуковых пошукаў аўтара. Зазначу адразу: гэтую кнігу, несумненна, можна назваць творчым поспехам.

Яна адпавядае традыцыйным канонам гістарычнай манаграфіі паводле як метадаў яе падрыхтоўкі (праца ў архівах і аналіз гістарыяграфіі), так і структуры (уводзіны, раздзелы, заключэнне, дадаткі) і аўтарскага выкладу тэксту. За гэтым стандартам — якасны тэкст, памножаны на выдатнае паліграфічнае выкананне і старанна падабраныя ілюстрацыі.

Пры азначэнні мястэчак гісторыкі зыходзяць з трох прынцыпаў. Большасць, у асноўным даследчыкі гісторыі гарадоў — шукае іх адрозненне ад горада. Меншасць — падкрэслівае іх розніцу з вёскай. Абодва падыходы аднабаковыя. Найбольш рэдкі і, на маю думку, найбольш слушны падыход — выкарыстанне і першага, і другога метадаў, пошук гістарычнага месца мястэчак паміж двума полюсамі. Акурат гэты падыход скарыстаны Інай Соркінай.

Уводзіны звычайна абавязваюць аўтара даць сваю ацэнку агульнай гістарычнай панараме, на фоне якой будуць разгортвацца асноўныя сюжэты яго працы. Гістарычны пералом — адыход Рэчы Паспалітай і прыход Расійскай імперыі — у айчыннай гістарыяграфіі, як мы ведаем, ацэньваецца далёка не адназначна. На змену спрошчанаму пераліку трох падзелаў паступова прыходзіць разуменне таго, што змяненне межаў толькі заклала пачатак складанага працэсу новай асіміляцыі беларускіх земляў, а гістарычны цень Рэчы Паспалітай, як, зрэшты, і Расійскай імперыі, не знік і сёння.

Зразумела, што як Беларусь, так і яе мястэчкі апынуліся, як піша аўтар, у “эканамічна адсталай Расіі, якая ўвасабляла сабой даганяючы тып мадэрнізацыі, дзе перажыткі даўніны выяўляліся найбольш моцна, эканамічныя рэформы праводзіліся са спазненнем, непаслядоўна”. Аднак варта было адзначыць, што і Рэч Паспалітая ў гэтым дачыненні — не надта станоўчы прыклад. Тыя ж „гістарычныя грахі”, тая ж „даганяючая” гістарычная мадэль, якая пры гэтым так і не дагнала ні Заходнюю Еўропу, ні найбліжэйшых суседзяў-драпежнікаў. Так што не рэгрэс прыйшоў на змену прагрэсу. Усе было нашмат складаней.

I ўсё ж хай сабе са спазненнем, але цень мадэрнізацыі накрыў і беларускія мястэчкі. У гэтых умовах яны “набывалі значэнне генератара і носьбіта тых новых працэсаў, якія адыгралі ролю ў разлажэнні феадалізму і фарміраванні капіталістычнага ўкладу” (7). Гэта новы, арыгінальны тэзіс, абгрунтаванне і абарона якога дазваляе гаварыць пра манаграфію як пра новае слова ў айчыннай гістарычнай навуцы.

Нельга сказаць, што беларускія мястэчкі да гэтага часу заставаліся без сваіх гістарыёграфаў. Беларуская мястэчкавая гістарыяграфія існуе ўжо больш за сто гадоў. Гістарычная спадчына мястэчак прыцягвала ўвагу не толькі гісторыкаў, але і архітэктараў, у меншай ступені — этнографаў. Існуе досыць вялікая колькасць прац, прысвечаных гісторыі асобных мястэчак. З апошніх айчынных доследаў на гэтую тэму я мог бы адзначыць працу Германа Брэгера, з замежных — манаграфію Леаніда Смілавіцкага[1]. Але комплекснае даследаванне, якое ахоплівае практычна ўсё без выключэння (як беларускія мястэчкі, так і ўсе бакі іх шматграннай гісторыі), мы атрымалі ўпершыню.

Гістарыяграфічны агляд займае ў рэцэнзаванай манаграфіі тузін старонак. Аднак своеасаблівы дыялог з папярэднікамі, пачаты ў першым раздзеле, аўтар вядзе на працягу ўсёй кнігі. Па сутнасці, на такім дыялогу пабудаваны і другі радзел „Агульная характарыстыка мястэчак і ўмовы ix развіцця ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст.”. Раздзел гэты ключавы як для манаграфіі, так і для ўсёй тэмы. Парадаксальнасць паняцця „мястэчка” палягае ў тым, што ў яго характарыстыцы вельмі цяжка вылучыць асноўныя рысы. Вобразна кажучы, гістарычныя “партрэты” мястэчак настолькі непадобныя адзін да аднаго, што кожнае мястэчка заслугоўвае сваёй індывідуальнай класіфікацыі і асобнага азначэння. Пры гэтым няма ніякіх сумневаў і ў тым, што ўсе мястэчкі — гістарычныя “сваякі”. Замірыць гэтую індывідуальнасць з навуковым патрабаваннем вызначэння іх агульных заканамернасцяў аўтар здолела з дапамогай уласнай сістэмы класіфікацыі мястэчак. У ёй улічваюцца статыстычныя звесткі і тыпалогія мястэчак, іх месца ў структуры населеных пунктаў Беларусі, адметнасці заканадаўства і ўплыў сацыяльна-эканамічных фактараў развіцця. І ўсё гэта на трывалым падмурку крыніц, у тым ліку шматлікіх матэрыялаў з архіваў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Ізраіля.

Наступныя тры раздзелы прысвечаны даследаванню кутніх камянёў мястэчкавай гісторыі — эканоміцы, соцыуму і культурнай спадчыне беларускага мястэчка. Соцыуму аўтар справядліва аддае цэнтральнае месца, паміж эканамічным развіццём і месцам мястэчак на культурным ландшафце Беларусі. Бо стракаты этнаканфесійны склад насельніцтва мястэчак стагоддзямі ствараў гэтую эканамічную і культурную разнастайнасць, быў яе носьбітам і спадчыннікам. Вартая ўвагі выснова аўтара аб „мазаічнасці” мястэчак, што не дае магчымасці стварыць “абагульнены партрэт” местачковага жыхара (244). Аднак абсалютна справядліва падкрэслена наяўнасць агульнай рысы — дынамізму, які працінаў усё местачковае жыццё. Сапраўды, іх жыхарам даводзілася больш актыўна рэагаваць на выклікі часу, якія маглі паўставаць як унутры мястэчак, так і прыходзіць звонку — з царскімі ўказамі, войнамі, зменай эканамічнай кан’юнктуры альбо рэлігійнымі пераменамі.

Хоць мястэчкі вядомыя яшчэ з часоў Сярэднявечча, але і ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ў Рэчы Паспалітай, і ў Расійскай імперыі, ды і ў Савецкай Беларусі ім выпала гістарычная роля, так бы мовіць, неафіцыйных населеных пунктаў. У іх існаванні не сумняваліся, але выразнага юрыдычнага азначэння ці дакладна прапісаных адміністрацыйных правоў у мястэчак не было. Адсюль і разнабой у статыстыцы мястэчак. У Расійскай імперыі ў катэгорыю гарадоў ім трапіць было вельмі складана, толькі пры стварэнні новага ўезда, а вось выпасці з местачковай статыстыкі ці, наадварот, патрапіць у яе, можна было на падставе вельмі цьмянага ўяўлення тагачасных рахункаводаў. Такія статыстычныя хібы, безумоўна, стваралі дадатковыя цяжкасці для аўтара.

Складаны, сінтэтычны свет беларускага мястэчка кепска паддаваўся заканадаўчаму афармленню. Заканадаўчаму азначэнню іх статусу царызм відавочна не даў рады. Як, зрэшты, і яго папярэднікі. Так і жылі мястэчкі паводле паўгарадскіх-паўвясковых законаў. Гэткім жа было іх эканамічнае, сацыяльнае і культурнае жыццё. Кожнаму з гэтых сюжэтаў прысвечаны асобны раздзел манаграфіі. І тут асноўнай базай з’яўляецца багаты матэрыял з беларускіх, польскіх, літоўскіх, расійскіх і ізраільскіх архіваў і бібліятэк. Частка гэтага матэрыялу стала асновай дадаткаў (41 табліца і 37 малюнкаў).

Верагодна, тэхнічнай памылкай выкліканы паўтор табліцы 10 (яна ж 12). Вядома, такое выданне не магло абысціся без геаграфічнага паказальніка. Іменны таксама быў бы дарэчы, але магчымасць хаця б вызначыць гістарычны персанал паводле месца прапіскі збольшага кампенсуе гэты недахоп.

Асобны сюжэт — яўрэйскае „аблічча” беларускіх мястэчак. Зусім не выпадкова аўтару даводзіцца звяртацца да яго практычна ва ўсіх раздзелах сваёй кнігі. Такая ўвага, на нашу думку, прадыктавана не проста спецыфікай местачковага народанасельніцтва. За гэтым стаіць большае. Гэта і выдатная ілюстрацыя значэння, уплыву і гістарычных наступстваў этнаканфесійнай сітуацыі ў цэлым, бо ва ўмовах беларускага мястэчка менавіта яна часта прадвызначала і станавую прыналежнасць, і сацыяльную дыферэнцыяцыю яго жыхароў.

Ведаю з уласнага досведу, як, зрэшты, і з прац калег, наколькі складаным бывае для гісторыкаў асваенне гістарычна-эканамічных праблем. Ім прысвечаны трэці раздзел рэцэнзаванай кнігі. Становішча пагаршаецца і праз даволі фрагментарны статыстычны матэрыял канца XVIII — першай паловы XIX ст. Вядома, хацелася б, каб аўтарскі тэзіс аб большай таварнасці і рынкавасці мястэчак у параўнанні з вёскамі і сёламі быў пацверджаны з матэматычнай дакладнасцю вычарпальным статыстычным матэрыялам. Але калі такога матэрыялу няма, то гэта зусім не значыць, што тэзіс памылковы альбо не даказаны і завісае ў паветры. Тут варта было адысці ад чыста гістарычнага падыходу і весці развагі як эканамісту-рыначніку. Таварнасць, рынкавасць вызначаецца не наяўнасцю прадукцыі, а попытам на яе. У лесе шмат дрэваў, але таварам яны робяцца тады, калі іх купляць. Сяляне, несумненна, агулам выраблялі больш сельскагаспадарчай прадукцыі, чым местачкоўцы. Але таварам гэтая прадукцыя рабілася толькі ў мястэчку ці горадзе — там, дзе яна прадавалася. Там, дзе быў не толькі прадавец, але і пакупнік-спажывец, там, дзе эканамічны ланцужок мог замкнуцца.

Не будзем забывацца і на тое, што селянін селяніну практычна амаль нічога не мог прадаць, а вось местачкоўца з местачкоўцам, у сувязі з розніцай іх прафесійных заняткаў, цалкам маглі звязваць рынкавыя адносіны. Яны ў дачыненні адзін да аднаго маглі быць (і, несумненна, былі) і прадаўцамі, і пакупнікамі. А гэта таксама ўзмацняла рынкавы патэнцыял мястэчка ў параўнанні з вёскай, ставіла мястэчка ўпоравень з горадам.

У працы яскрава паказана, што аблічча кожнага мястэчка вызначалася камбінацыяй самых розных фактараў — ад геаграфічных і эканамічных да этнаканфесійных і культурна-асветніцкіх. Пра культурны ландшафт Беларусі таго часу нямала разважалі і папярэднікі аўтара, але толькі ёй ўдалося арганічна звязаць свет асветы, культуры і мастацтва з чароўным светам беларускага мястэчка.

Насуперак чаканням, няма параграфа аб мястэчках як цэнтрах рэлігійнага жыцця. Бо такія прыклады былі. Найбольш яскравыя — Жыровічы і Бяроза-Картузская, Мір і Валожын. Аднак такая роля — толькі адна нота, а не лейтматыў ў жыцці асобных мястэчак. У кнізе пра яе гаворыцца як пра складнік этнаканфесійнай і культурнай ролі мястэчак.

Кніга насычана цытатамі. Добра гэта ці кепска? Перад гісторыкам часта паўстае праблема: як быць з іх выкарыстаннем, ці не засмечваюць яны тэкст, ці не перашкаджаюць зразумець і ацаніць аўтарскую думку? Асабіста я не хацеў бы ў гэтым пытанні быць надта катэгарычным, вінаваціць аўтара ў залішнім цытаванні. Цытаты падбіраюцца аўтарам, і, значыць, гэта таксама „аўтарскі голас”. Асабліва там, дзе ў якасці доказнай базы мы выкарыстоўваем сведчанні відавочцаў. І паколькі адносна першай паловы ХIX ст. мы, гісторыкі, не надта распешчаны галасамі яе сучаснікаў (у мемуарнай ды іншай літаратуры,удакументах,утым ліку і статыстычных), то акурат варта было дазволіць ім прамаўляць на поўны голас.

Я высока ацэньваю заключэнне як самую моцную частку тэксту. Звычайна да фінішу ў аўтараў назіраецца пэўная акадэмічная стомленасць (усё ўжо сказана, чаго ж паўтарацца), аднак у гэтым выпадку ў заключэнні не толькі падсумоўваюцца вынікі, але і акрэсліваюцца перспектывы новай даследчай працы. Пры гэтым я не быў бы такі катэгарычны ў развагах пра крызіс мястэчак у другой палове XIX-ХХ ст. (348). Так, паміралі старыя мястэчкі, адміралі іх пэўныя функцыі і рысы. Але паўставалі новыя. І, галоўнае, захоўвалася гістарычная тэндэнцыя наяўнасці напалову гарадоў, — напалову вёсак. Чыгуначныя станцыі і раз’езды, якія прайшлі эвалюцыю ад мястэчка да горада, пасёлкі гарадскога тыпу, гэтак званыя аграгарадкі — найлепшая ілюстрацыя гістарычнай трансфармацыі местачковага брэнда.

На нашу думку, XIX стагоддзе — гэта класіка мястэчак. Але ў мястэчак быўяшчэ і свой сярэднявечны „досвітак” і праця глы „захад” у ХХ ст. І гэтыя старт ды фініш таксама чакаюць свайго даследчыка. Таму адзінае зычэнне аўтару: можа, варта было ў заключэнні паказаць, што гэты перыяд — толькі сэрцавіна няпростай гісторыі беларускага мястэчка. На фоне абуджэння цікавасці да „класікі” мястэчак да іх дзяцінства і старэння таксама непазбежна давядзецца звярнуцца. Сёння ў беларускай урбаністыцы, у гістарыяграфіі беларускіх мястэчак ёсць устойлівы арыенцір — манаграфія Іны Соркінай, той компас, на які будуць арыентавацца будучыя даследчыкі і, вядома, сам аўтар.

Мінск

Андрэй Кіштымаў


[1] Брэгер Г. Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. Мінск, 2001. 212 с.; Смиловицкий Л. Евреи в Турове: История еврейского местечка Мозырского Полесья. Иерусалим, 2008.848 с.

Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г.

Снежня 27, 2006 |


У 1368 г. адбыўся першы сур’ёзны канфлікт паміж двума цэнтрамі збірання рускіх зямель — Вялікімі Княствамі Літоўскім i Маскоўскім. Ужо дагэтуль літоўска-маскоўскія інтарэсы скрыжоўваліся ў смаленскіх землях (з 1335 г. адбывалася барацьба за Ржэву[1], a ў 1341 г. Альгерд здзейсніў няўдалы паход на Мажайск[2]), але да поўнамаштабнай вайны справы не даходзілі, мабыць, таму, што нават агульнай мяжы дзвюх дзяржаў пакуль не існавала[3].

Актыўная палітыка маскоўскага вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча выклікала не толькі падтрымку з боку вялікай колькасці рускіх князёў i шырокі народны патрыятычны рух, але i незадаволенасць пэўных цэнтраў Паўночна-Ўсходняй Русі пашырэннем маскоўскай улады і, адпаведна, стратай сваёй самастойнасці. Па словах цвярскога летапісца, масквічы „князи Русьскыи начата приводити въ свою волю, а который почалъ не повиноватися ихъ воле, на тыхъ почали посягати злобою”[4].

Пэўныя інтарэсы ў маскоўскага вялікага князя былі i ў дачыненні да Вялікага Княства Цвярскога, якое ў сярэдзіне XIV ст. зазнавала чарговы этап княжацкіх міжусобіц. Умяшальніцтва ў цвярскія справы, падавалася б, павінна было скончыцца пасля смерці аднаго з прэтэндэнтаў на ўладу ў Вялікім Княстве Цвярскім князя Васіля Міхайлавіча Кашынскага (24 ліпеня 1368 г.) i ўсталяванні на цвярскім престоле князя Міхаіла Аляксандравіча, аднак такі ход падзей не задаволіў Маскву. Летам 1368 г. „князь велики Дмитреи Иванових[ь] събравъ воя многы и посылалъ рать на князя великаго Михаила Александровича Тферьскаго, князь же Михаило бежа въ Литву къ князю Олгерду, зятю своему, и тамо многы оукоры изнесе и жалобы изложи, прося помощи собе и оборони, дабы сътворилъ месть его въскоре, паче же вабячи и завучи его ити ратию къ Москве”[5]. Такім чынам неўзабаве Вялікае Княст­ва Літоўскае апынулася ў стане вайны з Вялікім Княствам Маскоўскім.

Альгерд, чыя жонка Ўльяна была сястрой цвярско­га князя Міхаіла[6], хутка i рашуча адрэагаваў на просьбы сваяка. Ужо восенню сабралі вялікае войска, у складзе якога знаходзіліся, акрамя самога Альгерда, ягоны брат Кейстут, сын Кейстута Вітаўт („тогда бо еще младъ и неславенъ”), сыны Альгерда, шмат літоўскіх князёў, а таксама раці вялікага князя цвярскога i ca Смаленска[7]. Марш­рут Альгердавага войска да маскоўскіх межаў застаўся невядомым, што было растлумачана летапісцам асобым звычаем вялікага князя літоўскага. Ён таму „и превзыде княжешемъ и богатьствомъ паче многихъ”, што ніхто не ведаў ні ягоных планаў, ні на што збіралася шматлікае войска, ні куды яно ішло, усё гэта ён рабіў употай, i ў вы­шку „многи земли поималъ и многи грады и страны попленилъ”[8].

Даволі станоўчыя адносіны маскоўскага летапісца да кіраўніка суседняй, часам варожай, дзяржавы можна растлумачыць наступнай непаваротлівасцю маскоўскіх уладаў, якія не здолелі арганізаваць абарону сваіх межаў, хутка сабраць войскі і, нарэшце, атрымалі паразу ад вялікага князя літоўскага i зведалі аблогу сваёй сталіцы. Тым самым апраўдваліся наступствы дзеянняў Альгерда, які амаль бесперашкодна прайшоўся па ўладаннях Вялікага Княства Маскоўскага да самага ягонага цэнтра i такім жа чынам вярнуўся ў свае межы з вялікім палонам i здабычай. „Преже сего таково зло не бывало Москве отъ Литвы”[9], — рэзюмаваў летапісец. Між іншым, у цвярскім летапісанні разважанняў пра паводзіны Альгерда няма, a ў канцы ўсяго апавядання пра літоўскі паход 1368 г. мы не бачым спачування разрабаваным маскоўскім уладанням: Альгерд „отъиде въ своаси, учинивъ лихо за лихо”[10]

Аб прасоўванні літоўска-смаленска-цвярскога войска на маскоўскую тэрыторыю вялікі князь Дзмітрый Іванавіч даведаўся толькі тады, калі яно пачало ваяваць парубежныя месцы[11]. Тут трэба заўважыць (для будучых высноў), што ў Маскве ведалі, адкуль ідзе пагроза, i пасылалі ў заставу старажавы полк менавіта ў небяспечным напрамку.

Збор войскаў — марудная справа, i пакуль па ўсім княстве беглі ганцы з граматамі з загадам „съвокупляти воя”, насустрач Альгерду выступілі тыя, хто знаходзіўся ў Маскве („обретошас[я] тогда въ граде”)[12]. Пад ваяводствам Дзмітрыя Мініна (ад вялікага князя) i Акінфа Фёдаравіча Шубы (ад маскоўскага ўдзельнага князя Ўладзіміра Андрэевіча Серпухаўскога) у паход выйшлі маскоўская, каломенская i дзмітраўская раці.

У гэты час Альгерд дасягнуў воласці Холхла[13], дзе забіў „на встрече” князя Сямёна Дзмітрыевіча Старадубскага-Крапіву, a потым у Абаленску пакараў смерцю князя Канстанціна Юр’евіча. I вось ад ракі Протва (на ей знаходзіўся цэнтр Абаленскага княства) войска Альгерда перайшло да ракі Троены (варыянт — Тростны)[14], дзе адбылася сустрэча з маскоўскай заставай. У выніку бітвы Альгерд „ту изби сторожевыи плъкъ князя великаго, заставу Московьскую и князи и воеводы и бояры своя поби. Се же сдеяся тогды въ осенине въ Филипово говение, месяца ноября въ 21 день, на Введение святыя Богородица во вторникъ”[15].

3 упэўненасцю ў адсутнасці перашкодаў Альгерд рушыў да Масквы, дзе ў аблозе ўжо сядзелі вялікі князь маскоўскі, ягоны стрыечны брат Уладзімір Андрэевіч, мітрапаліт Аляксей i мноства баяраў i простых людзей. Масква была падрыхтавана: загадзя быў спалены пасад вакол горада, а новыя каменныя сцены, пабудаваныя за год да з’яўлення пад імі Альгерда[16], гарантавалі адносную бяспеку. Тры дні прастаяў вялікі князь літоўскі каля Ма­сквы, нічога зрабіць не здолеў i вымушаны быў вярнуцца ў свае межы.

Тым не менш, пэўны рэзананс паход Альгерда атрымаў. Вялікі князь цвярскі Міхаіл Аляксандравіч зноў усталяваўся на сваім пасадзе, Дзмітрый Маскоўскі адступіўся на яго карысць ад часткі цвярской тэрыторыі (удзел памерлага князя Сямёна Канстанцінавіча з горадам Гарадцом), якую ўтрымлівала за сабою Масква з зімы 1368 г.[17] Палонны цвярскі ўдзельны князь Ерамей Канстанцінавіч быў адпушчаны ў Цвер. Акрамя таго, Альгерд, магчыма, зноў стаў уладальнікам Ржэўскай зямлі, якая дагэтуль у тым жа 1368 г. у чарговы раз была захоплена Масквой[18].

Вось так скончылася так званая „першая літоўшчына”[19], падзея вядомая, якая неаднаразова трапляла на старонкі спецыяльных даследаванняў, навукова-папулярных кніг i знайшла адбітак на гістарычных картах. Але апошні момант — менавіта гістарычна-геаграфічныя акалічнасці паходу Альгерда на Маскву 1368 г. — застаюцца нявысветленымі. Дагэгуль не вызначаны: 1) маршрут руху войскаў на чале з Альгердам, 2) месцы баявых дзеянняў і, галоўнае, 3) дзе знаходзілася тая рака Троена, каля якой адбылася бітва. Асобнай праблемай паўстае неабходнасць лакалізацыі лініі маскоўскай мяжы, ад якой пачынаў ваяваць Альгерд маскоўскія „порубежнаа места”. Адначасова можна праверыць магчымасць існавання на той час літоўска-маскоўскай мяжы ў рэгіёне прытокаў вярхоўя Акі рэк Угры i Протвы.

Такім чынам, дадзены артыкул прысвечаны высвятленню пытанняў цалкам гістарычна-геаграфічнага кшталту: рэканструкцыі палітычных межаў паміж двума дзяржаўнымі ўтварэннямі, лакалізацыі адміністрацыйна-палітычных адзінак старажытнасці i месцаў гістарычных падзей.

Перш за ўсё трэба даць агульнае ўяўленне пра геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне, які падзяляў тэрыторыі Вялікіх Княстваў Літоўскага i Маскоўскага, а пасля перайсці да вызначэння маскоўскага памежжа на момант 1368 г.

Да сярэдзіны XIV ст. канчаткова вызначыліся два цэнтры збірання рускіх зямель, але сам працэс аб’яднання апошніх быў далёкім ад завяршэння. Тэрыторыі Вялікіх Княстваў Літоўскага i Маскоўскага ў той час раздзялялі масівы зямель, якія належалі калісьці Смаленскаму, Чарнігаўскаму i Разанскаму княствам. У XIV ст. Смаленскае i Чарнігаўскае (Бранскае)[20] княствы былі раздроблены на шэраг удзелаў. I вось гэтыя ўдзелы паступова прыбіралі да рук больш моцныя суседзі. У самым пачатку XIV ст. (1303 г.) да Масквы быў далучаны Мажайскі ўдзел Смаленскага княства[21]. Вялікая частка Таропецкага княства каля 1320 г. адышла да ВКЛ[22]. Чарнігаўскае княства, якое спазнала мэтанакіраваны пагром з боку Залатой арды[23], яшчэ да сярэдзіны XIV ст. таксама пачало схіляцца пад літоўскую ўладу[24]. Ад яго ў гэты час канчаткова адАЗяліліся верхняокскія княствы Карачаўскае, Навасільскае i Тарускае[25]. У такіх маленькіх дзяржаў амаль не было магчымасці дру­га трымаць сваю самастойнасць.

У сярэдзіне XIV ст. тэрытарыяльныя інтарэсы Вялікіх Княстваў Літоўскага i Маскоўскага перасякліся ў раёне вярхоўя ракі Волгі, у Ржэўскай зямлі. Узнікла адкрытая канфрантацыя дзвюх дзяржаў. Уяўляецца слушнай здагадка аб тым, што Ржэва з’яўлялася часткай былога Таропецкага княства i нават зрабілася сталіцай паменшанага ў памерах княства пасля далучэння да ВКЛ Таропца[26]. Калі так, то прэтэнзіі літоўскіх вялікіх князёў на Ржэву цалкам зразумелыя. Летам 1356 г. „Сижьскаго сынъ Иванъ сяде съ Литвою во Ржеве”[27]. Такім чынам адзін з удзельных ржэўскіх князёў (Сіжка — адна з валасцей Ржеўскай зямлі), які ўжо быў пазбаўлены сваіх уладанняў (яго самога не называюць Сіжскім князем, a толькі сынам Сіжскага князя), быў пасаджаны ў Ржэву з літоўскай дапамогай. Пэўная легітымнасць дадзенага захопу была захавана. Аднак летам 1358 г. войскі Волака Ламскага (або Цвяры) i Мажайска адбілі раней захопленую літвой Ржэву[28].

3 сярэдзіны XIV ст. літоўскія ўладанні паступова набліжаліся да маскоўскіх. Прыкладна ў 1357 г. да ВКЛ быў далучаны Бранск. У гэты год летам „бысть въ Брянске мятежь отъ лихихъ людей, и замятия велія и опустеніе гра­да, и потомъ [праз некаторы час. — В. Т.] нача обладати Брянскомъ князь велики Лйтовскій”[29].

У 1359 г. „Смольняне воевали Белоую”[30], значыць, да гэтага часу горад Белая апынуўся ў складзе ВКЛ, прычым, як бачым з летапіснай вытрымкі, адваяваць Смаленскаму княству свае былыя ўладанні не ўдалося. У адказ у тым жа годзе вялікі князь літоўскі Альгерд напаў на Смаленск, захапіў Мсціслаў („а Литвоу свою въ немь посадилъ”), а потым зімой паслаў сына Андрэя на Ржэву i зноў адваяваў яе[31]. Відаць, літоўскі гаспадар імкнуўся грунтоўна замацавацца ў такім стратэгічна важным пункце, як Ржэва, таму ў 1360 г. сам прыязджаў „Ржевы смотрйт[ь]“[32].

На гэты раз ВКЛ сапраўды даволі працяглы час утрымлівала вярхоўі Волгі i нават пачало развіваць экспансію да­лей з гэтага рэгіёну. У 1368 г. Андрэй Альгердавіч Полацкі, відавочна, з Ржэвы напаў на суседнія цвярскія воласці Хорвач i Родню[33]. Адразу пасля гэтага адбыўся паход маскоўскага ўдзельнага князя Ўладзіміра Андрэевіча Серпухаўскога на Ржэву i захоп яе[34]. Адным з магчымых вынікаў паходу Альгерда на Маскву было чарговае вяртанне Ржэ­вы ў склад ВКЛ. Толькі праз 8 гадоў князь Уладзімір Серпухаўскі спрабаваў адваяваць Ржэву, але няўдала[35]. Да кароткага перыяду праўлення ў ВКЛ Кейстута (1381-1382 гг.) горад цвёрда ўтрымліваўся пад літоўскай уладай[36].

У адрозненне ад ВКЛ, тэрыторыя якога павялічвалася на ўсходзе вялікімі масівамі зямель, Вялікае Княства Маскоўскае задавальнялася на захадзе значна меншымі кавалкамі. У сярэдзіне XIV ст. маскоўскія князі набылі пэўныя ўладанні са складу Вялікага Княства Разанскага i Вярхоўскіх княстваў.

Да канца 40-х — пачатку 50-х гг. XIV ст., калі меркаваць па дагаворы вялікага князя Сямёна Іванавіча са сваімі братамі Іванам i Андрэем[37], Масква набыла воласць Забярэгу[38]. Як высвятляецца з духоўнай граматы князя Сямёна, Забярэга была куплена „оу Семена оу Новосильского”[39]. Гэта была рэштка ўладанняў чарнігаўскіх князёў, якая захавалася ў атачэнні мажайскіх, вяземскіх i разанскіх зямель. Знаходзілася Забярэга, мяркуючы па назве, за ракой Бярэгай, прытокам верхняй Протвы, па левым яе баку[40]. Ю. В. Гацье звязаў воласць з Зарубежскім станам Мажайскага павету, які з’явіўся пазней[41].

Забярэга склала толькі невялікі кавалак заходняй маскоўскай граніцы. А далей на паўднёвы ўсход мяжа гублялася сярод неасвоеных амаль пустых „мест Рязаньских”, якія былі далучаны да Масквы ў 50-я гг. XIV ст., a дагэтуль, паводле назвы, належалі Разані[42].

„А что ся мне достали места Рязаньская на сей сторо­не Оки, и с тыхъ местъ дал есмь князю Володимеру, в Лопастны места, Новый городокъ на оусть Поротли, а иная места Рязаньская отменьная сыномъ моимъ, князю Дмитрью и князю Ивану, поделятся наполы, безъ обиды”[43]. Таку сваёй духоўнай грамаце вялікі князь маскоўскі Іван Іванавіч распавядаў пра абмен землямі паміж Маскоўскім i Разанскім княствамі. Відавочна, гэты абмен быў ажыццёўлены паміж вясной 1353 г. (смерць князя Сямёна Гордага i заняцце маскоўскага пасаду князем Іванам Крас­ным)[44] i каля 1356 г. (час складання тэстаменту гэтым кня­зем)[45].

3 духоўнай граматы Івана Краснага мы не даведваемся пра падрабязнасці абмену i не бачым пераліку канкрэтных тэрыторый, якія былі атрыманы як Масквой, так i Разанню. Маскоўска-разанская даканчальная грамата 1381 г.[46] — першы з дагавораў Масквы з Разанню, які захаваўся да нашых дзён, — у пэўнай ступені праясняе сітуацыю. Як высвятляецца, да Масквы адышлі землі, што знаходзіліся на левым (маскоўскім) баку Акі, у ліку якіх былі „почен Новый городок, Лужа, Верея, Боровескъ”, а таксама „и иная места Рязанская”[47]. Разань жа атрымала землі на правым (разанскім) баку Акі, тое „что доселе потягло къ Москве”[48].

Такім чынам, Масква набыла вялікую па плошчы тэрыторыю ўздоўж ракі Протвы i яе прытокаў. Але ў выніку абмену разанскія князі перадавалі Маскве далека не ўсе землі вакол Протвы. Частка ўладанняў у гэтым раёне або наогул не належала Разані, або ўжо дагэтуль была маскоўскай.

Так, у дагаворы канца 40-х — пачатку 50-х гг. XIV ст. згадваецца княгіня Ганна, „цётка” князя Сямёна Іванавіча. Яна „блаславіла” валасцямі Заячкавым, Цешавым i іншы-мі (якія не чытаюцца з-за дэфектаў граматы) князя Сямёна[49]. У сваёй духоўнай грамаце апошні называе япічэ i Гардашэвічы[50]. Як высвятліў У. А. Кучкін, „цётка” Ганна была дачкой князя Данілы Аляксандравіча, выдадзенай замуж: за нейкага разанскага князя[51]. Менавіта праз княгіню Ганну князь Сямён Горды i здабыў частку атрыманых ёю разанскіх уладанняў.

Што тычыцца зноў „разанскіх месцаў”, то да 1356 г. быў згаданы толькі адзін ix цэнтр — „Новый городокъ на оусть Поротли”[52]. Да 1381 г. набываюць значэнне яшчэ 3 цэнтры — Лужа, Вярэя i Баровеск[53]. Месцазнаходжанне ўсіх пунктаў вядома. Новы Гарадок (Гарадзец)[54], Бароўск, Вярэя размяшчаліся на рацэ Протве, Лужа знаходзілася ля ракі Лужы, правага прытоку Протвы[55].

Паступова граматы маскоўскіх князёў пералічваюць усё большую колькасць валасцей, слабодак i сёлаў, якія ўзнікаюць ці ўпершыню згадваюцца на нядаўна далучанай тэрыторыі. Так, ужо тэстамент вялікага князя Івана Краснага называв „село на Репне в Боровьсце”[56].

У дагаворы вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча з серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам 1371 г.[57] з’яўляюцца воласці: Вышагорад (на Протве)[58], Рудзь з Крапіўнаю (уздоўж рэк Рудзь i Крапівенка)[59], Сушаў (у раёне ракі Сушкі)[60], Гардашэвічы (ля ракі Лужы каля Малаяраслаўца)[61] i Грэмічы (раён на Протве на поўдзень ад Вярэі)[62].

I вось нарэшце ў духоўнай грамаце Дзмітрыя Данскога з’явіліся новыя воласці, якія можна аднесці да тэрыторыі „разанскіх месцаў”: Халхол, Коржань (па рацэ Коржанцы)[63] i Мойшын Холм (месцазнаходжанне не вядома). Дзве астатнія воласці былі „приданы” да Мажайска, а першая пазначана як „ад’яздная”[64]. Такім чынам, мы сустракаемся з той тэрытарыяльнай адзінкай, упамінанне якой звязана з падзеямі 1368 г. Трэба зазначыць, што дадзеная воласць атаясамляецца даследчыкамі з пагостам Халхол (Халахолна), які вядомы з граматы разанскага вялікага князя Алега Іванавіча ігумену Ольгава манастыра Арсенію (складзенакаля снежня 1370 г.)[65] Між іншым, у саму грамату 1370 г. унесена спасылка на дакумент XIII ст.[66] Менавіта там i neралічаны пагосты Пясочна, Халахолна, Заячыны, Вепрыя, Заячкоў[67]. Па адпаведнасці назваў большасць пагостаў можна ўбачыць у „разанскіх месцах”, якія набыла Масква ў сярэдзіне XIV ст. Пазней гэта воласці i станы Малаяраславецкага i Бароўскага паветаў[68]. Але, усё ж такі, не варта быць упэўненым у заўважанай адпаведнасці. Напрыклад, назва разанскага пагоста Халахолна робіць магчымай яго лакалізацыю ў іншым рэгіёне, уздоўж р. Халахольні, левага прытока Плавы, якая ўпадае з правага боку ў Упу.

Пакуль пакінем Халхол убаку, таму што высвятленне яго месцазнаходжання — асобная праблема, вырашэнне якой з’яўляецца адной з задач дадзенага артыкула.

Пералічаныя пункты мелі дачыненне да больш-менш асвоенага ядра „разанскіх месцаў”, дзе пад час далучэння да Масквы існавалі такія цэнтры, як Бароўск, Лужа, Новы Гарадок i інш. Перыферыя былой разанскай тэрыторыі заставалася пустэчай. Верагодна, паміж разанскімі, смаленскімі землям! i ўладаннямі вярхоўскіх князёў не існавала пунктаў сутыкнення.

Уладанні князёў Абаленскіх на рацэ Протве i смаленскіх на рэках Шані, Медынцы i Воры ў сярэдзіне XIV ст., магчыма, яшчэ не сустракаліся з маскоўскай тэрыторыяй. Актыўная дзейнасць маскоўскіх князёў на паўднёва-заходняй ускраіне Маскоўскага княства прывяла да таго, што паступова пад ix уладу перайшлі як некаторыя смаленскія ўладанні (Медынь), так i рэшткі былых чарнігаўскіхзямель (Калуга i Рошча, Таруса, Алексін i т.д.). Мясцовыя землеўладальнікі з роду чарнігаўскіх князёў паступілі на службу да вялікага князя маскоўскага (князі Абаленскія, частка Тарускіх i інш.).

Такім чынам, умоўная маскоўская мяжа праходзіла ад воласці Забярэгі на паўднёвы захад, паралельна рацэ Лужы, тэрыторыя вакол якой толькі пачынала асвойвацца маскоўскімі князямі. 3 левага боку заставаліся землі, якія належалі Медыні — частцы Вялікага Княства Смаленскага, верагодна, яго Вяземскага ўдзела[69]. У 1371 г. (або, па меркаванні Ў. А. Кучкіна — у 1368)[70] Медынь была далучана да Масквы. Яе „вытягал боярин … Федоръ Аньдреевич [Свибло] на обчем рете… оу смолнян”[71].

Сама медынская тэрыторыя была для таго часу, відавочна, даволі сціплай. Гэта ў канцы XV ст. згадваюцца 8 медынскіх валасцей[72], частка якіх была толькі што адарвана ад ВКЛ, а для XIV ст. Медынь з’яўлялася толькі цэнтрам воласці. Медынскія землі распасціраліся да ракі Шані (левага прытока Ўгры) i не дасягалі Ўгры, на левабярэжжа якой выходзілі смаленскія воласці[73]. Межы воласці на паўночным усходзе губляліся недзе ў лясах і, магчыма, не дасягалі ракі Лужы. Маскоўская мяжа на момант 1368 г., такім чынам, працягвала свой рух далей на паўднёвы усход уздоўж Лужы i неўзабаве сустракалася з уладаннямі вярхоўскіх князёў. Тут, у раёне прытока Ўгры Сухадрэва i прытокаў Акі Протвы i Тарусы знаходзіліся землі Навасільскага (у тым выпадку, калі яму належалі Калуга i Рошча)[74] i Тарускага (Таруска-Абаленскага) княстваў.

Тарускія князі паступова распрадавалі свае ўладанні[75]. Іх набылі i смаленскі князь Фёдар Святаславіч („Уезд Мстиславль” i інш. — перайшлі потым да Масквы i да 1381 г. абменены з Разанню)[76], i мітрапаліт Пётр (Алексін — каля 1390 г. абменены маскоўскім вялікім князем Васілём I на слабаду Караш у Растоўскім княстве)[77], i нават маскоўскі баярын Аляксандр Перасвет (Перасветава купля)[78]. Урэшце, у 1393 г. вялікі князь Васіль I купіў у Ардзе ў Тахтамыша ярлык на Тарускае княства i тым самым набыў вярхоўную ўладу над тарускімі князямі, якія, аднак, працягвалі валодаць сваімі землямі[79]. Частка тарускіх князёў пасля гэтага перайшла на службу да вялікага князя літоўскага Вітаўта, які выдзеліў ім значныя ўладанні са складу карачаўскіх, казельскіх i бялёўскіх зямель[80]. Па назве цэнтра гэтых уладанняў — Мезецк (Мезочаск, Мяшчоўск) — адна з галінаў тарускіх князёў атрымала прозвішча Мезецкіх.

3 іншых тарускіх князёў Абаленскія, на момант 1368 г., былі саюзнікамі Масквы. Нездарма Альгерд накіраваў свае войскі на Абаленск, дзе i быў забіты старэйшы тарускі князь Канстанцін Юр’евіч Абаленскі[81]. Існуе меркаванне, што наогул г. Абаленск на той час з’яўляўся сталіцай Тарускага княства[82]. Таму выправа Альгерда можа расцэньвацца як акцыя супраць усяго княства, якое арыентавалася на саюз з Масквой.

Уладары астатніх дробных удзелаў Тарускага княства (Канінскі, Мышагскі, Валконскі)[83], верагодна, вялі тую са­мую палітыку, што i князі Абаленскія[84]. Супольнасць дзеянняў тарускіх князёў замацоўвала асаблівая сістэма, адпаведна з якой усе прадстаўнікі роду мелі некаторыя ўладанні (дольніцы) у сталіцы княства. Сістэма гэтая, між іншым, не парушылася i пасля ўсталявання маскоўскай улады[85]. Аднак пазней частка тарускіх князёў (Валконскія) ад’ехала на перыферыю, непасрэдна ў свае вотчыны, потым страціла дольніцы ў Тарусе i недзе ў сярэдзіне XV ст. стала васаламі вялікага князя літоўскага[86].

Неабходна спыніцца на агульным аглядзе тэрыторыі уся­го Тарускага княства (якім яно паўстае ў 1368 г.) i больш падрабязным апісанні яго Абаленскага ўдзела.

Уладанні тарускіх князёў у XIV ст. распасціраліся на абодва бакі Акі i бралі ў свой склад прытокі апошняй Мышэгу, Тарусу, частку Протвы (левыя), Крушму, Вашану, сярэдняе цячэнне Ўпы i іншыя (правыя). Сталіца княства знаходзілася пры вусці ракі Тарусы. Цяпер гэта цэнтр раёна Калужскай вобласці Расіі. Да Тарусы належалі такія населе­ния пункты, як Мышэга (на аднайменнай рацэ недалёка ад яе вусця), Канін (сучасная вёска Спас-Коніна Алексінскага раёна Тульскай вобласці Расіі)[87], Балкона (Цімафееўскае гарадзішча на аднайменнай рацэ пры ўпадзенні яе ў раку Ўпу)[88] — усе цэнтры ўдзелаў. Амаль у цэнтры княства, ля ракі Акі, з прыкладна 1308-1326 гг. знаходзілася тэрыторыя, якая належала мітраполіі. Пазней на ей узнік горад Алексін. Усходняя частка княства была адрэзана на карысць князя Фёдара Святаславіча. У 1368 г. ёю ўжо, напэўна, валодала Разань.

Абаленск стаяў ад асноўнага масіву Тарускага княст­ва неяк убаку. Сгаражытны цэнтр удзельнага княства знаходзіўся на правым беразе ракі Протвы на паўночны захад ад Тарусы. Цяпер гэта сяло Абаленскае[89], а сам горад не трэба блытаць з сучасным Абаленскам у Жукоўскім раёне Калужскай вобласці Расіі. (Апошні ўзнік толькі ў 1975 г. у якасці навуковага цэнтра па даследаванні мікрабіялогіі.)

Тэрыторыя Абаленскага ўдзела ўразалася ў знаёмыя нам „разанскія месцы” — на момант 1368 г. гэта былі ўжо маскоўскія ўладанні. Дадзеных пра зямельныя ўладанні князёў Абаленскіх у актавых крыніцах вельмі няшмат. Вядома, што, страціўшы княжацкія правы, Абаленскія князі даволі доўга ўтрымлівалі ў сваіх руках зямельныя ўладанні (на працягу XV-XVI i нават у XVII ст.)[90]. Але даведацца пра ix склад даволі цяжка. Некаторую інфармацыю пра вотчыну Абаленскіх князёў даюць ix спрэчкі з уладамі Троіца-Сергіева манастыра, зафіксаваныя ў актах[91]. Генеалагічныя дадзеныя ў суадносінах з геаграфічнай наменклатурай навакольных з Абаленскам мясцін таксама карысныя пры вывучэнні тэрыторыі старажытнага Абаленскага княства. Так, напрыклад, у пісцовых кнігах Абаленскага павету 20-х гг. XVII ст. згадваецца сяло Спаскае Загор’е, якое на­лежала князям Лыкавым i Кашыным. Ix агульным продкам быў князь Уладзімір Іванавіч Абаленскі, які жыў у сярэдзіне XV ст. Робіцца выснова, пгго сяло Спаскае Загор’е — частка старажытнай вотчыны Абаленскіх[92]. Другі прыклад. Сярод Абаленскіх князёў вядомы Аляксандр Андрэевіч Тросценскі, унук загінулага ў 1368 г. Канстанціна Абаленскага[93]. Яго прозвішча, безумоўна, паходзіць ад сяла Тросце (Тростье), якое існуе дагэтуль i знаходзіцца на поўнач ад Протвы, на яе прытоку Аложы.

Такім чынам, у агульных рысах тэрыторыя Абаленскага княства займала прастору ўздоўж абодвух бакоў Протвы, крышку не дасягала вусця апошняй на ўсходзе (тут ніжняе цячэнне Протвы кантраляваў маскоўскі Новы Гарадок) i сустракалася з супрацьлеглага боку з ніжнім цячэннем Лужы (на Протве каля вусця Лужы знаходзілася сяло Спаскае Загор’е). 3 поўначы i з поўдня абаленскія землі (для канца XV-XVI ст. — Абаленскі павет або Абаленскі стан розных паветаў)[94] абмяжоўвалі воласці Перадоль i Почап, якія з другой паловы XV ст. належалі Троіца-Сергіеву манастыру.

Зыходзячы з дадзеных аб геаграфіі Абаленскага княст­ва трэба было б пазначыць яшчэ адзін адрэзак маскоўскай мяжы 1368 г. як лінію, якая ішла да вусця Лужы, потым пакідала ўбаку частку зямель левабярэжжа Протвы (інакш уладанні Абаленскага княства) i замыкалася на вусці Протвы. Далей маскоўская мяжа рухалася дакладна ўздоўж Акі. Такая яе працягласць была ўсталявана разанска-маскоўскай дамовай, складзенай паміж 1353-1356 гг. Маскоўскіх уладанняў на правабярэжжы Акі ўжо не было. А вось з правабярэжжам Протвы варта было б разабрацца. Там знаходзілася сяло (ці нават воласць) Почап, прыналежнасць якога на XIV ст. пакуль не высветлена.

3 захаду да Тарускага княства ў цэлым i з поўдня ад яго Абаленскага ўдзелу прымыкалі тэрыторыі валасцей (?) Калугі i Рошчы. Мы даведваемся аб ix маскоўскай прыналежнасці з духоўнай граматы Дзмітрыя Данскога 1389 г. Маскоўскі вялікі князь перадаваў „Колугу и Рощу” свайму сыну Андрэю[95]. Калі з’явіліся гэтыя ўладанні ў складзе Вялікага Княства Маскоўската — дакладна невядома. Але пэўныя здатадкі даследчыкамі выказваліся.

У 1371 г. Альгерд накіраваў канстанцінопальскаму патрыярху Філафею ліст, у якім скардзіўся на дзеянні маскоўскага вялікага князя. Апошні дзевяць разоў нападаў на самога Альгерда i дрэнна абышоўся з ягонымі сваякамі. Так, насуперак клятвенным абяцанням, быў захоплены цвярскі князь Міхаіл (швагер Альгер­да); ніжагародскі князь Барыс (зяць Альгерда) быў сам захоплены, а княства ў яго забралі, навасільскі князь Іван таксама пацярпеў: ягоных маці i жонку (дачку Альгерда) узялі ў палон, а княства паваявалі[96]. Нарэшце „противъ своего крестного целования” ў літоўскага вялікага князя былі ўзяты наступныя гарады: Ржэва, Сішка, Гудзін, Асечан, Гарышана, Расна, Лукі Вялікія, Клічань, Уселук, Волга, Казлова, Ліпіца, Цёсаў, Хлепень, Фамін гарадок, Беразуеск, Калуга, Мцэнеск[97]. Ад Ржэвы да Волгі — гэта ўсё гарады, якія належалі да Ржэўскай зямлі (нават i Лукі Вялікія — цэнтр адной з ржэўскіх валасцей, яго не трэба блытаць з вядомымі Вялікімі Лукамі)[98]. Казлова (Казлоў) — адзін з цэнтраў Вяземскага княства[99]. Ліпіца i Цёсаў пакуль не лакалізаваны. Хлепень, Фамін Гарадок i Беразуеск з’яўляліся рэзідэнцыямі дробных князёў так званага Фамінска-Баразуйскага княства[100].

Захоп пералічаных гарадоў, безумоўна, варта суаднесці з паходам маскоўскай i волацкай (Волака Ламскага) рацей на „Смоленьскую волость” зімой 1369 г.[101]. А вось утрыманне Калугі i Мцэнска можна звязаць з карным паходам маскоўскага войска ў напрамку Бранска. Летам 1370 г. „князь велики Дмитрей Ивановичь събравъ воиньства много и посылалъ рать къ граду Бряньску”[102]. Да самога Бранска Дзмітрый Маскоўскі, відаць, не дайшоў, i больш пацярпела Навасільскае княства[103]. Менавіта да яго, з гэтай прычыны, гісторыкі i адносяць як Мцэнск, так i Калугу[104]. Адпаведна, часам далучэння Калугі, a таксама i Рошчы да Масквы лічыцца 1370 г.

Намаляваная схема выглядае даволі праўдападобнай. Толькі адзін маленькі недахоп робіць яе недасканалай. Фра­за ў лісце Альгерда аб парушэнні маскоўскім уладаром „крестного целования”[105], пасля якога i адбыліся захопы гарадоў, была напісана не выпадкова. Дык вось, упершыню дагавор аб вечным міры, які, безумоўна, быў замацаваны працэдурай цалавання крыжа, Альгерд з Дмітрыем Маскоўскім заключылі толькі ў снежні 1370 г., г.зн. пасля вышэй апісаных падзей. Такім чынам, звязваць утрыманне Масквой Калугі з паходам у напрамку Бранска праз Навасільскае княства, магчыма, i нельга. Тады застаецца невядомым, каму спрадвечна належала Калуга i чаму на яе прэтэндаваў Альгерд.

У свой час М.К. Любаўскі прыводзіў аргументы былой прыналежнасці нават Мцэнска не Навасільскаму, а Карачаўскаму княству[106] (а першае сцвярджэнне сёння не выклікае сумненняў). A што тычыцца Калугі, дык прыведзены цалкам ускосны довад з’яўляецца адзіным, каб вызначыць яе месца сярод княстваў вярхоўяў Акі. Тым не менш, іншых дадзеных даследчыкі не маюць.

Трэба заўважыць, што Альгерд у сваім лісце да патрыярха пазначыў менавіта горад Калугу[107], Дзмітрый жа Данскі ў сваім тэстаменце згадваў воласці Калугу i Рошчу. Дык вось, тэрыторыі апошніх, верагодна, ахоплівалі прастору вакол рэчак Калужкі (левы прыток Акі) i Рошчы (левы прыток Та­русы) . Абедзве воласці выцягваліся з поўначы на поўдзень прыкладна ад вядомага ўжо нам Почапа да Акі. Магчыма, тэрыторыя воласці Калуга падыходзіла да вусця Ўгры, якая ўпадае злева ў Аку. Заходняй мяжой валасцей можна дапусціць раку Сухадрэў (левы прыток Угры), а з усходу яны сустракаліся з землямі Тарускага княства.

Такім чынам, за некаторым выключэннем (яшчэ не вызначана ўладальніцкая прыналежнасць Почапа) мы можам рэканструяваць маскоўскую мяжу напярэдадні паходу Альгерда i зрабіць выснову наконт той тэрыторыі, якая лічылася парубежнай i магла быць абрабавана ў першую чаргу ў пачатку баявых дзеянняў 1368 г. Можна з упэўненасцю казаць пра няўстойлівы характар памежнай лініі, яе адсутнасць як такой на даволі вялікай адлегласці. Мяжа толькі пачынала фармавацца, яе ўмоўным пазначэннем на паўднёвым захадзе Маскоўскага княства з’яўлялася паласа неасвоенай лясной зоны, якая працягнулася з правага боку ад ракі Лужы да самога яе вусця. Далей на нейкай адлегласці мяжа ішла ўздоўж Протвы[108], потым адрывалася ад яе на левы бок (на поўнач), каб вярнуцца да вусця Протвы, дзе знаходзіўся маскоўскі Новы Гарадок. Нападзенне Альгерда зведалі, без сумнення, землі ў гэтым рэгіёне — так званыя„разанскія месцы”, зусім нядаўна далучаныя да Масквы. Да ix адносілася i воласць Халхла, праз якую літоўскае войска крочыла да Абаленска і, нарэшце, дасягнула ракі Троены, дзе разбіла маскоўскі полк.

Заўважым, што акрамя няпэўных прэтэнзіяў Альгерда на Калугу аніякіх іншых тэрытарыяльных супярэчнасцяў паміж Масквой i Вільняй у гэтым рэгіёне пакуль не існавала, як не існавала i агульнай мяжы паміж дзвюма дзяржавамі.

У цэлым, на момант 1368 г. быў толькі адзін невялічкі рэгіён, у якім сутыкаліся тэрытарыяльныя інтарэсы Маск­вы i Вільні — Ржэўская зямля. Аднак, трэба зазначыць, што i астатнія буферныя княствы ўжо не выконвалі значнай самастойнай ролі на міжнароднай арэне i ўсё больш уцягваліся ў сферы уплыву двух галоўных прэтэндэнтаў на панаванне. I ўжо з сярэдзіны XIV ст. адбывалася канкурэнтная барацьба Масквы i Вільні за перавагу ў Смаленскім i Бранскім княствах.

Пэўная залежнасць Смаленска ад Вільні (склалася яшчэ пры Гедыміне)[109] была парушана ў 1352 г., калі маскоўскі князь Сямён Іванавіч здзейсніў вялікі паход на Смаленскае княства. Літоўскія паслы сустрэлі маскоўскае войска яшчэ да смаленскіх межаў (у Вышагорадзе на Паратве) i хутка заключылі дамову[110], адпаведна з якой Маскве давалася свабода дзеянняў у адносінах да Смаленска[111]. Смаленск таксама не пайшоў на канфрантацыю. Да ракі Ўгры прыбылі смаленскія паслы, а потым у Смаленску маскоўскія паслы „миръ взяша”[112]. Такім чынам літоўскае панаванне ў Сма­ленску змянілася маскоўскім[113]. Разам ca Смаленскам маскоўскі ўплыў распаўсюдзіўся i на Бранск, у якім з канца XIII ст. правілі прадстаўнікі смаленскай лініі князёў[114].

3 1356 г. зноў пачалося актыўнае літоўскае наступ­ление на Смаленскае i Бранскае княствы. Смаленск пазбавіўся часткі сваіх уладанняў (Белая, Мсціслаў, Ржэва), a Бранск наогул быў далучаны да ВКЛ. У гэты час новы маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч страціў ярлык на ўладзімірскае вялікае княжанне (перададзены ханам Наўрузам ніжагародскаму князю Дзмітрыю Канстанцінавічу) i нічога не мог зрабіць з распаўсюджваннем улады ВКЛ. Смаленск быў вымушаны прызнаць новы парадак рэчаў, але той ці іншы раз праяўляў непаслушэнства[115]. У 1365 г. „Смолняномъ бысть розмирие съ Лит­вою, многаа Литовскаа места повоевали”[116], а пасля гэтага Альгерд „осень всю стоялъ оу Смоленска ратию и много зла сътворивъ и волю свою возма поиде въсвояси”[117]. Як бачым, даволі цяжка было пацвердзіць залежнасць Смаленска ад ВКЛ.

Далучэнне Бранска не гарантавала поўнага кантролю ўладамі ВКЛ чарнігаўскіх зямель. Па-першае, Вярхоўскія княствы толькі на кароткі момант трапілі пад уплыў ВКЛ. Пад час паходу 1370 г. Дзмітрыя Маскоўскага ў бок Бранска залежны ад Альгерда князь Іван Навасільскі быў замешчаны на пасадзе па-прамаскоўску арыентаваным ягоным братам Раманам[118]. Па-другое, у самім Бранскім княстве існавалі прыхільнікі маскоўскай улады. Князь Раман Міхайлавіч, які быў пасаджаны на бранскі стол з літоўскай рукі (каля 1360 г.)[119], у хуткім часе быў пазбаўлены ўлады i вымушаны збегчы спачатку ў Коршаў (на рацэ Сасне), а потым, ад літоўскага войска, i далей — у Маскву[120]. У 1363 г. Бранск быў перададзены непасрэдна літоўскаму князю — сыну Альгерда Дзмітрыю[121].

Характэрнай з’явай таго часу была арыентацыя дробных княстваў, якія межавалі з Ардой, на антыардынскія сілы[122]. Бітва пры Сіняй Вадзе 1362 г. мела вялікі рэзананс i, y пэўнай ступені, садзейнічала паспяховаму распаўсюджванню ўлады вялікага князя літоўскага не толькі на поўдзень, але i на ўсход[123]. У 70-я гг. XIV ст. палітыку канфрантацыі з Ардой стала праводзіць Масква. Таму не выпадкова шэраг княстваў у вярхоўях Акі, а таксама i тэрытарыяльныя фармаванні на ўскраінах ВКЛ сталі схіляцца ў яе бок.

Тым не менш, на момант 1368 г. на тэрыторыях паміж Вялікімі Княствамі Літоўскім i Маскоўскім безумоўна дамінаваў літоўскі бок. Таму паход Альгерда мог адбывацца ў даволі спрыяльных умовах i ісці праз землі, правіцелі якіх станоўча адносіліся да літоўскага вялікага князя.

Набліжэнне літоўска-смаленска-цвярскога войска да маскоўскіх паўднёва-заходніх межаў магло адбывацца па трох напрамках: 1) праз тэрыторыю Смаленшчыны i ўла-данні так званых вярхоўскіх князёў (карачаўскіх i навасільскіх), магчыма, уздоўж ракі Ўгры; 2) ад Бранска, які належаў ВКЛ і, таксама, праз Вярхоўскія княствы; 3) непасрэдна праз тэрыторыю Смаленскага княства, з Вязьмы на раён Медыні i далей на маскоўскія ўладанні вакол ракі Протвы i яе прытока Лужы. Наяўнасць у Альгердавым войску смаленскай раці рабіла магчымым бесперашкоднае і, галоўнае, таемнае прасоўванне па тэрыторыі Вялікага Княства Сма­ленскага. Але не трэба забывацца, што таксама i навасільскі князь быў саюзнікам Альгерда.

Некаторыя дадзеныя ствараюць упэўненасць, што канчатковы збор i падрыхтоўка да баявых дзеянняў саюзнага войска ажыццяўляліся каля горада Любуцка.

Наступнае нападзенне Альгерда на Маскву (лістапад — снежань 1370 г.) у дапамогу зноў вымушанаму збегчы ў ВКЛ цвярскому князю Міхаілу праходзіла ў іншым рэгіёне (у напрамку Волак Ламскі — Масква)[124]. Такім чынам, у свой другі паход („другая літоўшчына”) Альгерд пайшоў на Маскву з поўначы. У той жа час у Маскве праціўніка, верагодна, зноў чакалі з поўдня. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць размяшчэнне моцнага маскоўскага войска на чале з князем Уладзімірам Андрэевічам у Перамышле (на рацэ Мочы), на поўдзень ад Масквы („князь Володимеръ Андреевичь събрався съ силою и стоаше въ Перемышле, ополчився”). На дапамогу Маскве ў Перамышль падышоў таксама пронскі князь Уладзімір Дзмітрыевіч з усёй разанскай раццю. Наяўнасць пагрозы вымусіла Альгерда пайсці на заключэнне мірнага пагаднення. Аднак, адпаведна легендзе, якая ўзнікла ў межах ВКЛ, гэта сам Дзмітрый Маскоўскі паспяшаўся выехаць з-за маскоўскіх муроў насустрач Альгерду, прынёс яму дары i замірыўся. У знак перамогі вялікі князь літоўскі „копие свое к городу приклонил”. Мірныя адносіны былі замацаваны шлюбам дачкі Альгерда Алены з князем Уладзімірам Андрэевічам[125].

I вось у 1372 г. войскі на чале з Альгердам зноў з’явіліся на поўдні ад маскоўскіх уладанняў. Па словах летапісца, „того же лета, месяца июля въ 12 день, князь великий Михайло поиде съ Твери ратию, и совокупися со Олгердомъ подъ Люботьскомъ; а съ Москвы прииде противь князь ве­ликий Дмитрей”[126]. І на гэты раз справа скончылася новым мірным пагадненнем.

Як бачым, маскоўскія ўлады адрэагавалі даволі хутка, i пакуль войскі ВКЛ i Вялікага Княства Цвярскога збіраліся каля Любуцка, да горада ўжо паспелі падысці маскоўскія сілы. Апошнія нават разбілі вартаўнічы атрад Альгерда („Москвичи изгониша сторожевый ихъ полкъ Олгирдовъи побита”)[127], i толькі шырокі яр спыніў пачатак вялікай бітвы.

У 1396 г. пад час вайны з Вітаўтам Любуцк браў у аблогу Алег Разанскі, але вялікі князь маскоўскі Васіль I „посла к нему и отведе его от Любутьска”[128]. Пасля гэтага адбыўся вялікі паход Вітаўта на Разань.

Летам 1402 г. сын Алега Разанскага Радаслаў ішоў паходам да Бранска, а каля Любуцка сустрэла яго група літоўскіх князёў, разбіла яго войскі, а самога ўзяла ў палон[129].

Як бачым, у другой палове XIV — пачатку XV ст. Лю­буцк быў своеасаблівым месцам збору войскаў i пачатку ваенных дзеянняў. Здаецца, што такую ролю ён стаў адыгрываць невыпадкова. Існуе меркаванне, што Любуцк з наваколлем з’яўляўся часткай Бранскага княства, эксклавам у атачэнні Навасільскага i Тарускага княстваў. Любуцкімі землямі быццам працягвалі валодаць князь Раман Міхайлавіч пасля выгнання яго з Бранска i некаторы час ягоныя нашчадкі[130]. Аднак калі прыняць гіпотэзу аб уваходжанні Любуцка ў склад Бранскага княства, пагадзіцца з яго адарванасцю ад асноўнага масіву княства пасля далучэння да ВКЛ нельга. Пастаяннае выкарыстанне Любуцка ў ваенных дзеяннях уладамі ВКЛ робіць верагоднай выснову наконт ягонай адпаведнай прыналежнасці[131]. Такім чынам, магчыма, яшчэ з другой паловы 50-х гг. XIV ст. на Ацэ, зусім побач з маскоўскімі ўладаннямі, хоць i не ў кантакце з імі, паўстала літоўскае ўладанне[132].

Варта яшчэ зазначыць, пгго Любуцк знаходзіўся на пра­вым беразе Акі пры вусці ракі Любуткі. Цяпер ён вядомы як гарадзіпгаа каля вёскі Троіцкай (Любуцкае гарадзішча) у Ферзікаўскім раёне Калужскай вобласці Расіі[133]. У свой час гэта быў сапраўды горад са сваім пасадам[134], баярствам[135] i сістэмай залежных валасцей[136].

Такім чынам, можна меркаваць, што ў паходзе 1368 г. Альгердава войска засяродзілася каля Любуцка, а потым рушыла праз Аку на тэрыторыю Вялікага Княства Маскоўскага (праўда, неабходна было яшчэ перасячы тарускія ўладанні).

3 пазначаных вышэй варыянтаў маршруту паходу Альгерда 1368 г. два першыя павінны былі мець прамежкавым пунктам Любуцк. Больш праўдападобны той варыянт, што пазначаны бліжэй да ракі Ўгры і, адпаведна, Смаленскага княства. Падаецца больш складаным i немэтазгодным весці войскі аж да Бранска, а потым пераадольваць вялікую адлегласць да Любуцка. Але выкарыстанне базы на Ацэ ў падзеях 1368 г. — толькі здагадка, i яшчэ адзін прапанаваны шлях непасрэдна праз глухія раёны Смаленскага княства па-ранейшаму заслугоўвае ўвагі.

Як бы там ні было, войска на чале з Альгердам уступіла ў маскоўскія межы i пачало ваяваць наваколле. Даставалася новым маскоўскім уладанням з ліку так званых „разанскіх месцаў”. Так, адна з ix валасцей — Халхла — апынулася на шляху Альгерда. Выпадкова ў ёй знаходзіўся маскоўскі службовы князь Сямён Дзмітрыевіч Старадубскі-Крапіва[137]. Апошні, магчыма выконваў абавязак аховы маскоўскага памежжа, але, безумоўна, прыход вялікага варожага войска быў для яго нечаканым. Князь Сямён „на стрече” быў забіты Альгердам[138], што сведчыць пра імгненнае нападзенне на старадубскага князя, які не паспеў аказаць супраціву.

Месцазнаходжанне воласці Халхла дагэтуль свядома намі не вызначалася. Даследчыкі размяшчалі яе вакол рэчкі Халхол, якая нібыта злева ўпадае ў Протву непадалёку ад маскоўскага Новага Гарадка[139]. Але, на самай справе, з левага боку Протвы такой рэчкі не знаходзіцца. Аўтар дадзенага артыкула адмовіўся ад пошуку няўлоўнага геаграфічнага арыенціра i больш уважліва прасачыў даступныя крыніцы.

Прагляд матэрыялаў XVII ст. па сумежных з Протвай раёнах прывёў да выяўлення Халкоўскага стану „в Ерославецком уезде Малого”[140]. Да яго належала пустка Казанава, якую, безумоўна, сёння на карце знайсці немагчыма. Халхоўскі стан існаваў i ў XVIII ст.[141] i, што мае большае значэнне, адшукаўся ў XVI ст.[142] Больш за тое, высветлілася, што знаёмае ўжо нам сяло Почап належала менавіта да гэтага стану (воласці)!

Як Почап, так i называны звычайна разам з ім Перадол, a таксама i яшчэ адно сяло (воласць) — Ілемна — складалі масіў уладанняў Троіцкага манастыра на паўднёвым захадзе Вялікага Княства Маскоўскага (у Вярэйскім i Малаяраславецкім паветах).

Манастырская вотчына фармавалася ў другой палове XV ст. Каля 1466-1467 гг. ад вялікага князя Івана III была атрымана воласць Ілемна (уздоўж рэк Руці (правы прыток Протвы) i Бычка (прыток Руці))[143]. На поўначы тэрыторыя воласці ўпіралася ў лясы (Сасноўскі i інш.)[144], на захадзе, верагодна, мяжой ёй служыла рака Лужа, на поўдні i ўсходзе яна сустракалася, адпаведна, з валасцямі Бубол (пазней Бабольскі стан, па рацэ Бабольскай)[145] i Рудзь (па рацэ Руць)[146]. Цэнтрам воласці было сяло Троіцкае (Ілемны).

Яшчэ раней (у 1458/59 г.) Троіцкі манастыр стаў уладальнікам дзвюх валасцей Малаяраславецкага павету[147]. Почап i Перадол былі дадзены троіцкім старцам княгіняй Анастасіяй, дачкой маскоўскага вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча, якая атрымала пэўныя зямельныя ўладанні ў прыданае, калі ў 1417 г. выходзіла замуж за кіеўскага князя Алельку Ўладзіміравіча[148]. I. А. Галубцоў, складальнік каментарыяў да актаў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Паўночна-Ўсходняй Русі, зазначыў, што i Почап, i Перадол знаходзіліся там, дзе цяпер існуе сяло Перадол[149]. Аднак, на самай справе, абедзве воласці былі раздзелены вотчынамі князёў Абаленскіх. Між іншым, гэтае суседства выклікала пэўныя супярэчнасці паміж землеўладальнікамі, што адбілася ў актавых матэрыялах, якія дайшлі да нашага часу.

Як бачым, нягледзячы на наяўнасць некаторых геаграфічных дадзеных, спробаў дакладнай лакалізацыі воласці Халхол дагэтуль зроблена не было. Пастаяннай спасылкі на неіснуючую з левага боку Протвы рэчку Халахоленку ці няпэўнага змяшчэння воласці побач з Перадолам недастаткова.

Цікава, што сяло Почап (наўрад ці цэнтр воласці, але значная яго частка) існавала яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. i магло быць знойдзена даследчыкамі разам з усімі сваімі вёскамі. Яно знаходзілася на рацэ Ічы (правы прыток Протвы), а яго вёскі — у асноўным на захад ад сяла. Якое ж было здзіўленне аўтара дадзенага артыкула, калі побач з сялом Почап нечакана знайшлася рэчка Халахоўка — правы пры­ток ракі Протвы!

У канцы XV ст. Почап i Перадол зрабіліся аб’ектамі пільнай увагі манастырскіх уладаў, велікакняжацкай i ўдзельнай маскоўскай адміністрацыі. Вярэйска-белазёрскі князь Міхаіл Андрэевіч недзе ў 1484-1485 г. арганізаваў межаванне сваіх Рэпенскай i Ўгоцкай зямель ад манастырскай Перадольскай зямлі. Дзякуючы гэтаму мы даведваемся пра тэрыторыю воласці Перадол, якая абапіралася на Протву з паўночнага захаду, a з іншага боку заходзіла за раку Дырачную (Дзірачну), на якой стаяў цэнтр уладання[150].

Спрэчкі з абаленскімі князямі выяўляюць працягласць воласці Почап. Манастырскія ўладанні знаходзіліся ў вельмі шчыльным кантакце з вотчынамі Абаленскіх (Алтухоўскай i Шабанаўскай землямі, Хознікоўскім сяльцом)[151] з правага боку ракі Ічы. Нават калі дадаць да Почапа тыя вёскі, што вядомыя ў дачыненні да яго ў XVIII ст., складваецца ўражанне, што сама воласць была вельмі маленькая. На жаль, не ўдалося знайсці сяло Ражкова, якое з боку тарускага рубяжа аддзяляла гэтае ўладанне князя Васіля Іванавіча Шамячыча ад Почапскай зямлі[152].

Першыя дадзеныя наконт уваходжання сяла Почап у Халхол адносяцца да 1537 г. Магчыма, дагэтуль сяло з’яўлялася цэнтрам асобнай воласці i толькі пасля было далучана да суседняй тэрытарыяльнай адзінкі. Таксама маленькай была воласць Перадол. I вось у XVI ст. мы бачым яе ў складзе Ўгоцкай воласці. Між іншым, у гэтым другім выпадку нам дакладна вядома, што апошняя існавала асобна ад Перадола. Такім чынам, такая ж гісторыя, відаць, адбылася i з Почапам. Тым не менш, падаецца дзіўным, што землі, якія па-ранейшаму заставаліся ўладаннямі Троіцкага манастыра, паўсталі часткамі ў адміністрацыйных адзінках суседзяў. Аднак гэта былі ўжо не воласці, а станы, а апошнія цалкам адрозніваліся ад старажытных фармаванняў, якімі былі першыя. Населения пункты стану (дакладней, сукупнасць яго населеных мясцовасцяў i пустак) не былі аб’яднаны агульнай арганізацыяй, належалі розным уладальнікам на розным праве i складалі адзінае цэлае толькі ў тэрытарыяльным сэнсе. Па болыыасці станы былі раней валасцямі, але ix абшчыннае ўладкаванне паступова распалася ў выніку зямельных раздач служылым людзям i духоўным установам. Аб’ядноўвала станы толькі адно — падатковая арганізацыя[153]. Такім чынам, абшчынны падзел на воласці быў заменены адміністрацыйным на станы[154]. Такая ўнутраная змена адбывалася нават тады, калі ў назве тэрытарыяльнай адзінкі захоўвалася слова воласць. У нашым выпадку актуальна, відаць, іншая сітуацыя, калі адміністрацыйны падзел падпарадкаваў сабе абшчынны. Гэта значыць, у склад стану ўвайшла група валасцей[155].

Варта заўважыць, што ўладанні Троіца-Сергіева манастыра не ўяўлялі сабой адзінага комплексу зямель, усе яны былі раскіданы ў раёне Протвы i яе прытока Лужы. Дзякуючы сваёй велічыні воласць Ілемна цалкам пераўтварылася ў стан, іншыя ж манастырскія воласці Перадол i Почап былі аб’яднаны з суседнімі тэрытарыяльнымі адзінкамі. Вельмі маленькай уяўляецца воласць Почап. Яна ўвайшла ў склад воласці (стану) Халхол.

Такім чынам, мы вымушаны рабіць крок назад i адмаўляцца ад прыналежнасці Почапа да тэрыторыі старажытнай воласці Халхол. Але вызначэнне тэрыторыі Почапа дакладна маркіруе месца Халхола, робіць больш пераканальнай выснову аб яе лакалізацыі менавіта з правага боку ракі Протвы.

У выніку трэба канстатаваць, што тэрыторыя старажытнай воласці Халхол змяшчалася на ўсход ад сяла Почапа на рацэ Ічы i брала ў свае межы лясную прастору паміж рэкамі Протвай i Тарусай. Аднак месца вакол саміх гэтых рэк воласць уступала вотчынам князёў Абаленскіх з поўначы i тарускім землям з поўдня. Магчыма, толькі пры вусці ракі Халахоўкі тэрыторыя воласці дасягала Протвы i злучалася там з маскоўскімі ўладаннямі. Крышку ўбаку, на правым жа беразе Протвы, знаходзіўся маскоўскі Новы Гарадок (гарадзішча каля сяла Спас-Гарадзец, якое сёння неіснуе)[156]. Такім чынам, заняўшы вусце Протвы, Масква ўжо з сярэдзіны XIV ст. кантралявала ўсю плынь гэтай ракі.

Больш за тое, воласць Халхол фактычна адразала ўладанні князёў Абаленскіх ад асноўнага масіву Тарускага княства (вядома, у выпадку, калі Калуга i Рошча не належалі Тарусе). Пасля далучэння да Масквы Калугі Абаленскае княства ўжо дакладна апынулася ў атачэнні маскоўскіх зямель.

У сувязі з вызначэннем месцазнаходжання воласці Хал­хол неабходна скарэктаваць пазначаную вышэй паўднёва-заходнюю маскоўскую мяжу. Яна займала некаторую адлегласць не толькі паралельна Протве на левым баку (поўначы) ад яе, але i рабіла ў самым ніжнім яе цячэнні рэзкі паварот на правы бок. 3 правага боку ад вусця Протвы маскоўская мяжа набывала стабільны характар, вызначаючыся далей на вялікай адлегласці натуральнай лініяй Акі.

Непасрэдна на пазначаны выступ у глыбіню Тарускага княства — тэрыторыю воласці Халхол — амаль адразу ж трапіў ca сваім войскам Альгерд, калі пачаў ваяваць маскоўскія парубежныя месцы. Адгэтуль недалёка было ісці да Абаленска (15-20 км). А вось ад апошняга, відаць, недалёка было i да ракі Троены, дзе адбылася знакамітая бітва.

Наконт таго, дзе ж войска Альгерда сустрэла вартаўнічы маскоўскі полк, існуе тры меркаванні. Найбольш распаўсюджаны погляд, адпаведна з якім месца бітвы адносіцца да рэчкі Тросценкі (Тростни), якая ўпадае ў Тросценскае возера (Тросцянае, Тростна)[157]. Вакол возера пашыралася тэрыторыя воласці Тростны[158], вядомай з самай першай граматы вялікіх князёў маскоўскіх — духоўнай Івана Каліты (каля 1339 г.)[159]. У агульным уяўленні гэта быў рэгіён паміж маскоўскімі гарадамі Рузай i Звянігарадам, з левага боку ад ракі Масквы. Ад яго было недалёка да наўгародска-маскоўскага сумеснага ўладання Волака Ламскага або цвярскога Кліна. Трошкі на поўнач ад ракі Тросценкі якраз i праходзіла дарога з Масквы (Волацкая)[160].

Такім чынам, калі б Масква чакала нападзення з боку Цвяры або Смаленска (дарога ад Волака Ламскага ішла да цвярскога Зубцова i спрэчнай паміж Масквой i Вільняй Ржэвы, а далей — у Наўгародскую зямлю або Смаленскае княства) — месца для вартаўнічага палка ў раёне Тросценкі было б ідэальным[161]. Але якраз у актуальнасці абароны заходняга ад Масквы напрамку існуюць пэўныя сумненні. У Маскве даведаліся аб прыходзе Альгерда толькі тады, калі ён ужо пачаў спусташаць яе парубежныя месцы. Пра гэта канкрэтна сведчаць усе летапісы. Напрыклад, найбольш пазбаўлены тэндэнцыйнасці цвярскі летапісец перадаваў падзеі такім чынам: „И то слышавъ князь великий Дмитрей Олгирда приближающася къ собе, разосла грамоты по градомъ, и повеле въскоре силамъ многымъ бытии къ собе; и ничтоже успеша събрати силы, занеже въскоре. И отпусти князь великий заставу противу Олгирда”[162]. I навошта тады было пасылаць войска не насустрач ворагу, a ў супрацьлеглы ад яго бок? I япгчэ адно пытанне. Навош­та спатрэбілася Альгерду шукаць сустрэчы з маскоўскай заставай, якая знаходзілася так далека, што ніяк не магла замінаць яму ісці бесперашкодна аж да Масквы?

Калі ўсё ж такі пагадзіцца з, умоўна кажучы, рузска-звянігародскай лакалізацыяй месца Тросненскай бітвы, то трэба прызнаць, што нападзенне Альгерда загадзя чакалася маскоўскімі ўладамі і менавіта з цвярскіх, або суседніх смаленскіх зямель. Каб абараніць гэты напрамак, у раён ракі Тросні i быў пасланы вартаўнічы полк. Аднак гэтае абстрактнае дапушчэнне не вытрымлівае аніякай крытыкі.

Можна таксама дапусціць варыянт нападзення з двух бакоў — цвярскога войска з паўночнага захаду i літоўскіх сіл з паўднёвага захаду. Калі думаць так, то пры з’яўленні на маскоўскім памежжы цвярскіх атрадаў супраць ix быў адпраўлены з Масквы ў спешцы сабраны полк. Пры прыбліжэнні ж Альгерда на яго дзеянні адказаць не было чым. Між іншым, такую схему нібыта падтрымлівае і тэкст цвяр­скога летапісу. У ім, пасля паведамлення пра збор Альгер­да i выхад яго супраць Масквы з усімі літоўскімі князямі, была зроблена нечаканая заява: „Князь великий Миха(й)ло Александровичь Тверскый прииде къ рубежу Московско­му”[163]. Пасля гэтага згадвалася пра перапалох у Маскве, а потым цвярскі летапісец выправіўся і ўжо распавядаў пра чуткі пра набліжэнне Альгерда i выхад маскоўскай заста­вы менавіта супраць літоўскага вялікага князя. Аднак варта заўважыць, што праз тэкст цвярскога летапісу праступае магчымасць скажэння падзей, якая, на жаль, не можа быць падтрымана вядомымі крыніцамі. Толькі зусім няпэўнаможна далусціць, што на дапамогу нешматлікаму цвярскому войску падаспелі літоўскія сілы, якія i разбілі маскоўскі полк далека на поўначы ад месца з’яўлення Альгерда. Але гэта ўяўляецца амаль немагчымым.

Як бачым, першая найбольш распаўсюджаная версія месца Тросненскай бітвы[164] ніяк не ўпісваецца ў рэальнасць падзей 1368 г. Але існуюць i іншыя погляды на геаграфію першага значнага ваеннага сутыкнення Масквы i Вільні.

У самым вярхоўі ракі Нары ў так званыя Нарскія пру­ды з левага боку ўпадае маленькая рэчка Трасна[165]. Падабенства назвы Троена — Трасна не магло не звярнуць на сябе ўвагу даследчыкаў. Так i здарылася. Другая, Нарекая, лакалізацыя месца Тросненскай бітвы набыла значэнне i нават трапіла на старонкі энцыклапедый[166].

Рэчка Трасна знаходзіцца зусім побач з Масквой-ракой i, што немалаважна, — з дарогай з Масквы да Мажайска i далей на Вязьму — Смаленск. „Книга Большому чертежу”, складзеная ў 1627 г. па матэрыялах больш ранняга часу, так апісвае наваколле: „А река Нара вытекла по Можайской дороги от озера, близко от реки от Москвы. На реке на Наре, от Москвы 70 верст, село Баибирино, а на то село с Москвы в Колугу дорога Оболенская”[167].

Такім чынам, выстаўленая на Мажайскую дарогу маскоўская застава магла прыкрыць заходні напрамак (з боку Вязьмы — Смаленска) i, у некаторай ступені, назіраць за пагрозай з паўднёвага захаду (з боку Абаленска). Аднак туттаксама незразумела, навошта было накіроўваць войскі на Мажайскую дарогу, на захад Вялікага Княства Маскоўскага ў той момант, калі было вядома, што Альгерд знаходзіцца ў раёне Абаленскага княства? Такі ўчынак меў бы сэнс, калі б прамой дарогі на Маскву ў 1368 г. не было i, каб трапіць туды, неабходна было спачатку дасягнуць Мажайскай дарогі, напрыклад, уздоўж ракі Нары. Але дадзеныя больш позніх крыніц („Книга Большому чертежу” XVII ст.) i карт XIX — пачатку XX ст. сведчаць пра існаванне прамой дарогі ад Абаленска да Масквы, якая, між іншым, праходзіла недалёка ад маскоўскага Перамышля, дзе, як мы ведаем, збіраліся маскоўскія войскі ў 1370 г.

Дапушчэнне існавання Абаленскай дарогі ўжо ў XIV ст., якую нібыта прыкрывала маскоўскае войска ў 1370 г. з разлікам на чарговы прыход Альгерда з паўднёвага захаду, прымушае з большай увагай прасачыць яе працягласць ад Абаленска да Масквы. Доўга шукаць не трэба. На адрэзку паміж Абаленскам i Таруціным (на рацэ Нары) зауважаем ужо знаёмае нам сяло Тросце (Тростье) на рацэ Аложы[168]. Аніякіх намёкаў на раку Тросну (Тростну) у раёне сяла Тросце няма, калі б толькі не ўбачыць яе ў безыменных ручаях з левага ці правага боку ад Аложы. Наяўнасць у апошняй прытока Сухой Аложы робіць малаверагодным змену назвы ракі ў больш позні ад падзей 1368 г. час. Аднак само сяло Тросце магло існаваць у XIV ст.[169], хоць гэта i не пацверджана пакуль археалагічнымі дадзенымі[170].

Як бачым, абаленская лакалізацыя месца Тросненскай бітвы мае вельмі гіпатэтьгчны характер. Але з усіх наяўных пунктаў гледжання яна найбольш лагічная. Пры яе прыняцці падзеі 1368 г. маглі развівацца наступным чынам. У Маскве даведаліся аб прыходзе Альгерда i імгненна паслалі насустрач яму вартаўнічы полк. Пакуль літоўска-смаленска-цвярское войска з прыпынкамі для грабяжу праходзіла шлях ад маскоўскіх межаў праз Халхол i Абаленск да дарогі на Маскву, маскоўская застава па прамой дарозе паспела падысці да межаў Абаленскага княства. Тут, магчыма, i адбылася бітва, пасля якой ужо нішто не замінала Альгерду накіравацца да Масквы[171].

Трэба заўважыць, што з Абаленска да Тросця Альгердаваму войску трэба было ісці толькі 11 (калі напрамкі) — 15 км, а не каля 70 км да Трасны i не, тым болыы, каля 110 км да возера Тросценскага. Хуткасць падзей, якая праступае ў тэксце летапісаў, дае нейкую перавагу для менавіта абаленскай лакалізацыі месца бітвы. Тым не менш, усе пункты гледжання маюць свае плюсы i мінусы i спыняцца на адным з ix пакуль нельга.

Вось да такіх высноў можна прыйсці пры вывучэнні гістарычна-геаграфічных акалічнасцяў падзей 1368 г. Мы ўбачылі, які прастор для разважанняў даюць толькі тры тапонімы, што паўстаюць з крыніц. I на самай справе: за ўпамінаннем воласці Халхол азначалася праблема фармавання паўднёва-заходняга маскоўскага памежжа, за згадкай Абаленска — праблема вызначэння стану i лесу буфер­ных княстваў паміж Літоўскай і Маскоўскай дзяржавамі, нарэшце, за заўвагай аб рацэ Тросне — праблема пошуку месца найбольш значнага літоўска-маскоўскага ваеннага сутыкнення XIV ст. Да гэтага далучыліся асобныя пытанні: якім маршрутам ішоў Альгерд да маскоўскіх парубежных месцаў, ці існавалі пункты сутыкнення паміж літоўскімі i маскоўскімі ўладаннямі? Такі шэраг складанасцяў i адначасова магчымасцяў адкрыўся для даследавання. I калі некаторыя пазначаныя праблемы знайшлі сваё рашэнне (напрыклад, выяўленне маскоўскай мяжы), іншыя засталіся толькі на стадыі гіпатэтычных дапушчэнняў (маршрут паходу Альгерда, месца Тросненскай бітвы).

На жаль, каштоўныя адзінкавыя дадзеныя крыніц даследчыкі скарысталі вельмі няўважліва. Халхла з кнігі ў кнігу называлася не на сваім месцы, рака Троена (Тростна) шукалася занадта далека ад раёна ваенных дзеянняў, назіранні за маскоўскім памежжам не рабіліся, агульны маршрут Альгердавага войска не выяўляўся…

Яшчэ рана казаць, што пастаўленыя праблемы знайшлі ў дадзенай працы канчатковае рашэнне, але пэўныя зрухі ёсць. Застаецца спадзявацца, што яшчэ застаўся прастор для далейшага даследавання, удасканалення зробленых высноў і, нарэшце, цвёрдага вызначэння галоўнага зместу падзей 1368 г.: дзе ж адбылася Тросненская бітва 1368 г.

Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г.


[1] Тады маскоўскі князь Іван Каліта з наўгародскім войскам „пожжегородки Литовьскыи Осеченъ и Рясну и иных городковъ много”(Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов. Москва,2000. С. 347). Асечан i Расна адносіліся да Ржэўскай зямлі (Кучкин В. А. К изучению процесса централизации в Восточной Европе(Ржева и ее волости в XIV-XV вв.) // История СССР. 1984. № 6.С. 152; Темушев В. Н. Начало складывания московско-литовской границы. Борьба за Ржевскую землю // Российские и славянскиеисследования: Сб. науч. статей. Вып. 1. Мінск, 2004. С. 74-75.
[2] Полное собрание русских летописей (далей ПСРЛ). Т. 10. Москва,2000. С. 213. Мажайск з 1303 г. знаходзіўся ў складзе маскоўскіх уладанняў.
[3] Темушев В. Н. Западная граница Великого княжества Московского к 1380 г. // Куликовская битва в истории России: Сб. статей. Тула, 2006. С. 84, 100-101.
[4] Русские летописи (далей РЛ). Т. 6. Рязань, 2000. С. 79.
[5] Тамсама. С. 82.
[6] ПСРЛТ. 10. С. 221.
[7] ПСРЛ. Т. 11. Москва, 2000. С. 10.
[8] Тамсама. С 11.
[9] Тамсама.
[10] РЛ. Т. 6. С. 426-427.
[11] РЛ. Т. 6. С. 426; РЛ. Т. 8. Рязань, 2000. С. 252; ПСРЛ. Т. 11. С. И.
[12] РЛ. Т. 6. С. 82.
[13] Летапісныя варыянты назвы гэтай воласці наступныя: „Хвольхла” (Рагожскі летапісец), „Холхмъ” (Сімяонаўскі летапіс), „Холъхла” (Маскоўскі летапісны звод канца XV ст.), „Холхла” i „Холохла” (Ніканаўскілетапіс) (РЛ. Т. 6. С 82; РЛ. Т. 8. С 252; ПСРЛ. Т. 11. C. U).
[14] Варыянт назвы ракі, ля якой адбылася бітва, у форме „Троена” ўжываецца толькі ў Ніканаўскім летапісе і, мабыць, недзе яшчэ (ПСРЛ.Т. 11. С. 11). У большасці ж выпадкаў сустракаецца варыянт „Тростна” (РЛ. Т. 6. С 82; РЛ. Т. 8. С. 252; Приселков M. Д. Троицкая ле­топись (Реконструкция текста). С.-Петербург, 2002. С. 388). Паколькі ў беларускай мове адбылося спрашчэнне шмат якіх груп зычных[здьн-здн-зн; стьн-стн-сн i інш.), то на месцы этымалагічнага ста услове Тростна маем сн — Троена. Адпаведна i бітва па-беларуску будзеназывацца Тросненская (рус. Тростненская).
[15] РЛ. Т. 6. С. 82-83. У некаторых летапісах даецца памылковая дата —21 снежня (РЛ. Т. 7. Рязань, 2000. С. 155; РЛ. Т. 8. С. 252).
[16] „Того же лета [1367 г.] князь велики Дмитрей Ивановичь заложи градъМоскву камень, и начата делати безпрестани” (ПСРЛ. Т. 11. С. 8).
[17] рл. т. 6. c. ei.
[18] Клюг Э. Княжество Тверское (1247-1485 гг.). Тверь, 1994. С. 197. Памеркаванні У. А. Кучкіна, гэта адбылося да лета 1372 г. (Кучкин В. А.К изучению процесса централизации в Восточной Европе. С. 152; Куч­кин В. А. Русские княжества и земли перед Куликовской битвой //Куликовская битва: Сборник статей. Москва, 1980. С. 76, 91-93).
[19] РЛ. Т. 6. С. 82.
[20] Бранскі князь адначасова лічыўся чарнігаўскім князем, i ў цэлымБранскае княства з’явілася пераемнікам Чарнігаўскага (Горский А. А.Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы (ко­нец XIII – начало XV в.) // Средневековая Русь. Вып. 1. Москва, 1996.С. 76, 77). У першай палове – сярэдзіне 90-х гг. XIII ст. Бранскам завалодалі князі ca смаленскай дынастыі (Тамсама. С. 77, 97).
[21] У 1303 г. князь Юрый Маскоўскі „с братьею своею ходил к Можайску,и Можаеск взял”, пры гэтым мажайскага князя Святаслава Глебавіча„ял и привел к собе на Москву” (ПСРЛ. Т. 18. Москва, 1913. С. 86).Далучэнне да Масквы Мажайска ў 1303 г. — традыцыйнае меркаванне, якога прытрымліваліся С. М. Салаўёў (Соловьев С. М. Сочинения:В 18 кн. Кн. П. Т. 3-4. История России с древнейших времен. Москва,1993. С. 226), А. Е.Праснякоў (Пресняков А. Е. Образование Велико­русского государства. Москва, 1997. С. 97), Л. В.Чарапнін (ЧерепнинЛ. В. Образование Русского централизованного государства в XIV-XV веках. Москва, 1960. С. 459) i інш. Аднак А. А. Горскі лічыць, штоМажайск стаў маскоўскім ужо ў канцы XIII ст. (Горский А. А. Мос­ковские „примыслы” конца XIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси //Средневековая Русь. Вып. 5. Москва, 2004. С. 134-138).
[22] Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литов­ско-Русского государства ко времени издания первого литовскогостатута. Москва, 1892. С. 31.
[23] Шеков А. В. Верховские княжества (Краткий очерк политическойистории. XIII – середина XVI в.) // Труды Тульской археологическойэкспедиции. Вып. 1. Тула, 1993. С. 31-33.
[24] Горский А. А. Брянское княжество в политической жизни ВосточнойЕвропы. С. 82, 98 i інш.
[25] Шеков А. В. Верховские княжества. С. 33.
[26] Кузьмин А. В. Торопецкая знать в XIII в. Из истории Смоленской зем­ли // Russia mediaevalis. Т. X, 1. München, 2000. P. 75.
[27] ПСРЛ. Т. 10. С. 228.
[28] У Ніканаўскім летапісе: „Того же лета [1358 г. — В. Ц.] Тверская рать да Можайская взяша Ржеву, а Литву изгнаша” (ПСРЛ. Т. 10. С. 230).У Рагожскім летапісцы: „Того же лета [1358 г. — В. Ц.] Волотьская рать да Можаиская взяли Ржевоу, а Литвоу выслали вонь” (РЛ. Т. 6.С. 68).
[29] ПСРЛ. Т. 10. С. 228.
[30] РЛ. Т. 6. С 68.
[31] Тамсама.
[32] Тамсама. С 69.
[33] Тамсама. С. 81.
[34] Тамсама.
[35] Тамсама. С. 100.
[36] Кучкин В. А. К изучению процесса централизации в Восточной Ев­ропе. С. 152.
[37] Пра датаванне граматы гл.: Зимин A.A. О хронологии духовных идоговорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. // Про­блемы источниковедения. Москва, 1958. Вып. VI. С. 280, 322. Павод­ле А. А. Горскага — паміж 1340 i 1348 гг. (Горский А. А. Московские„примыслы” конца XIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150).
[38] Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV-XVI вв. Москва; Ленинград, 1950. № 2. С. 12. (Далей ДДГ).
[39] ДАТ. № 3. С. 14.
[40] Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства. С. 56, 58; Голубовский П. В. История Смолен­ской земли до начала XV ст. Киев, 1895. С. 70.
[41] Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. Опыт исследованияпо истории экономического быта Московской Руси. Москва, 1906.С. 554.
[42] ДДГ. № 4. С. 15, 18; Горский А. А. Московские „примыслы” концаXIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150; Темушев В. Н. Приоб­ретения московских князей в середине XIV в. „Иная места Рязань­ская” // Славянский мир и славянские культуры в Европе и мире:место и значимость в развитии цивилизаций и культур (история, уро­ки, опыт, современность). Материалы международной научно-теоре­тической конференции. Ч. 1. Витебск, 2002. С. 18-21.
[43] ДАТ. № 4. С. 15.
[44] ПСРЛ. Т. 7. М., 2001. С. 217; Т. 18. С. 97; РЛ. Т. 6. С. 65; РЛ. Т. 8. С. 244;Кучкин В. А. К датировке завещания Симеона Гордого // Древнейшие государства на территории СССР 1987 год. Москва, 1989.
[45] Зимин A.A. О хронологии духовных и договорных грамот великих иудельных князей XIV-XV вв. С. 281, 322.
[46] Пра датаванне граматы гл.: Зимин A.A. О хронологии духовных и до­говорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. С. 286, 322; Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV века. Внеш­неполитические договоры. Москва, 2003. С. 245-249.
[47] АДГ. № 10. С. 29.
[48] Тамсама.
[49] ДДГ. № 2. С. 12. У. А. Кучкін, аднаўляючы склад уладанняў княгіні Ганны, называе воласці Заячкаў, Гардашэвічы, Вышгарад, Грэмічы, Рудзь,Крапіўну i Сушаў (Кучкин В. А. Княгиня Анна — тетка Симеона Гордого // Исследования по источниковедению истории России (до1917 г.). Москва, 1993. С. 7-9).
[50] ДАТ. № 3. С. 13.
[51] Кучкин В. А. Княгиня Анна — тетка Симеона Гордого. С. 7-9. Паводле меркавання А. А. Горскага гэты разанскі князь — Аляксандр Міхайлавіч Пронскі (Горский А. А. Москва и Орда. Москва, 2000. С. 71;Горский А А. Московские „примыслы” конца XIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 129).
[52] АДГ. № 4. С. 15.
[53] ДАТ. № 10. С. 29.
[54] Новы Гарадок быў аддадзены Іванам Красным князю Уладзіміру Андрэевічу (ДДГ. № 4. С. 15). У серпухаўскіх князёў горад заставаўся да канца існавання ix удзельнага княства. Яго месцазнаходжанне звязваецца з гарадзішчам Спас-Гарадзец недалёка ад вусця Протвы (Археологическая карта России. Калужская область. Москва, 2006.С. 128-129).
[55] Лужа, напзўна, справядліва лічыцца старой назвай г. Малаяраслаўца.Гл.: Тихомиров М. Н. „Список русских городов дальних и ближних” //Исторические записки. Москва, 1952. Т. 40. С. 250; Юшко А. А. Мос­ковская земля IX-XIV веков. С. 138; Митрошенкова Л. В. К историиформирования Малоярославецкого уезда // Историческая география России: новые подходы. Сборник статей. Москва, 2004. С. 75-77.
[56] ДДГ. № 4. С. 15. Сяло на Рэпне ў Бароўску атаясамлівацца з сялом Рэпеньскім, якое знаходзілася на тэрыторыі сучаснага г. Обнінска (Митрошенкова Л. В. Цыт. праца. С. 82).
[57] ДДГ. № 7. С. 23. Пра датаванне грамагы гл.: Зимин A.A. О хроноло­гии духовных и договорных грамот великих и удельных князей XIV-XV вв. С. 285, 322.
[58] Дебольский В. Н. Духовные и договорные грамоты московских князей как историко-географический источник // Записки императорско­го русского археологического общества. Т. XII. Вып. П. Новая серия. Кн. 5. С.-Петербург, 1901. С. 161.
[59] Готье Ю.В. Цыт. праца. С. 554; Любавский М. К. Образование основ­ной государственной территории великорусской народности (засе­ление и объединение Центра). Ленинград, 1929. С. 57-58; Голубовский П. В. Цыт. праца. С. 70.
[60] Митрошенкова Л. В. Цыт. праца. С. 79.
[61] Тамсама. С. 78-79.
[62] Веселовский СБ. Исследования по истории класса служилых земле­владельцев. Москва, 1969. С. 221.
[63] Голубовский П. В. Цыт. праца. С. 70; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности.С. 58.
[64] АДГ. № 12. С. 34.
[65] Акты социально-экономической истории Северо-Восточной Руси кон­ца XIV – начала XVI в. (Далей АСЭИ). Т.З. Москва, 1964. № 322.С. 351; Сборник Московского архива министерства юстиции. Т. 1.Ч. 1. Москва, 1913. С. 9.
[66] Датуецца часам паміж 1219-1237 г. (Романов Б. А. Изыскания о рус­ском сельском поселении эпохи феодализма // Вопросы экономики и классовых отношений в Русском государстве XII-XVII вв. Москва;Ленинград, 1960. С. 350-352).
[67] АСЭИ. Т. 3. № 322. С. 351.
[68] Цветаев Д. В. Великий князь Олег Рязанский и его жалованная грамо­та Ольгову монастырю // Сборник Московского архива министерст­ва юстиции. С. 22.
[69] Горский A.A. Московские „примыслы” конца XIII-XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 146.
[70] Кучкин В. А. Последнее завещание Дмитрия Донского // Средневе­ковая Русь. Москва, 2001. Вып. 3. С. 143.
[71] ДДГ. № 12. С. 34.
[72] Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 35.С.-Петербург, 1882. С. 119.
[73] Темушев В. Н. Западная граница Великого княжества Московского к 1380 г. С. 95.
[74] Так лічылі У.А. Кучкін, а за ім A.A. Горскі (Кучкин В.А. Русские кня­жества и земли перед Куликовской битвой. С. 50-51. Прим. 135; Горекий A.A. Московские „примыслы” конца XIII – XV в. вне Северо-Вос­точной Руси. С. 150). М. К. Любаўскі сцвярджаў, што Калуга i Рошча належалі тарускім князям. Апошнія і прадалі свае ўладанні Дзмітрыю Данскому (Любавский М. К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 76).
[75] Любавский М. К. Образование основной государственной территории великорусской народности. С. 76; Горский A.A. Московские „при­мыслы” конца XIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 153-154;Темушев В.Н. Западная граница Великого княжества Московского к 1380 г. С. 95-96.
[76] АДГ. № 10. С. 29.
[77] Веселовский С.Б. Феодальное землевладение в Северо-Восточной Руси. Т. 1. Москва; Ленинград, 1947. С. 376-377.
[78] ДАТ. №. 16. С. 43; Кузьмин А. В. Андрей Ослябя, Александр Пересвети их потомки в конце XIV – первой половине XVI века // Н. И. Тро­ицкий и современные исследования историко-культурного наследия Центральной России. Т. П. Тула, 2002. С. 20-21.
[79] ПСРЛ. Т. 4. Ч. 1. Вып. 2. Ленинград, 1925. С. 373; Т. 5. С.-Петер­бург, 1851. С. 245; Фетищев С.А. К вопросу о присоединении Му­ромы, Мещеры, Тарусы и Козельска к Московскому княжеству в 90-е гг. XIV в. // Российское государство в XIV—XVII вв. Сборник статей, посвященный 75-летию со дня рождения Ю.Г. Алексеева.С.-Петербург, 2002. С. 35-36, 38; Ён жа. Московская Русь после Дмит­рия Донского: 1389-1395 гг. Москва, 2003. С. 117.
[80] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литов­ско-Русского государства. С. 47-56.; Шеков A.B. Верховские кня­жества. С. 37.
[81] Горский A.A. Московские „примыслы” конца XIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 154.
[82] Тамсама.
[83] Вылучыліся ca складу Тарускага княства ўжо ў канцы XIII – пачаткуXIV ст. (Шеков A.B. Верховские княжества. С. 56).
[84] У маскоўска-разанскіх дагаворах першай паловы XV ст. тарускія князі выступаюць як „один человекъ” з вялікім князем маскоўскім (АДГ.№ 19. С. 53; № 33. С. 85; № 47. С. 144).
[85] Шеков A.B. Верховские княжества. С. 63.
[86] Тамсама. С. 63-64.
[87] Тамсама. С 63.
[88] Тамсама. С 52-53.
[89] Археологическая карта России. Калужская область. С. 129-130.
[90] Кобрин В. Б. Власть и собственность в средневековой России. Моск­ва, 1985. С. 59; Ён жа. Землевладельческие права княжат в XV – пер­вой трети XVI в. и процесс централизации Руси // История СССР.№ 4. 1981. С. 42.
[91] АСЭИ. Т. I. Москва, 1952. № 504. С. 382-383, 627, № 607. С. 505, 632,№ 608. С. 515, № 609. С. 518, № 610. С. 519, № 681. С. 543; Шумаков С.А. Сотницы, грамоты и записи. Вып. III. Москва, 1904. С. 29—31.
[92] Кобрин В. Б. Власть и собственность в средневековой России.С. 25.
[93] Кобрин В. Б. Материалы генеалогии княжеско-боярской аристократии XV-XVI вв. Москва, 1995. С. 96.
[94] Кобрин В. Б. Власть и собственность в средневековой России. С. 27.
[95] ДАТ. № 12. С 34.
[96] Русская историческая библиотека. Т. 6. С.-Петербург, 1908. № 24.Стб. 136.
[97] Тамсама. С. 138.
[98] Янин В. Л. Новгород и Литва: пограничные ситуации XIII-XV веков. Москва, 1998. С. 64-65.
[99] Тамсама. С. 69.
[100] Тамсама. С. 66; Горский A.A. Московские „примыслы” концаXIII – XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 140.
[101] РЛ. Т. 6. С. 4.
[102] ПСРЛ. Т. 11. С. 12.
[103] Шеков А. В. Верховские княжества. С. 35.
[104] В. Л. Янін прыводзіць здагадку, адпаведна з якой у лісце Альгерда згадваюцца не Мцэнск i Калуга, a смаленскія воласці Міцэнкі i Калуговічы (Янин В. Л. Цыт. праца. С. 69).
[105] Русская историческая библиотека. Т. 6. № 24. Стб. 136.
[106] Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литов­ско-Русского государства. С. 52-53.
[107] Большасць пералічаных у лісце „гарадоў” на самай справе былі толькі валаснымі цэнтрамі.
[108] У левы бок Протвы ўпіраліся воласці Перадол і Ўгота. Пра ix гл. далей.
[109] Флоря Б. Н. Борьба московских князей за смоленские и черниговскиеземли во второй половине XIV в. // Проблемы исторической геогра­фии России. Вып. 1. Формирование государственной территории Рос­сии. Москва, 1982. С. 61, 64.
[110] РЛ. Т. 6. С. 63.
[111] Флоря Б. Н. Цыт. праца. С. 62.
[112] РЛ. Т. 6. С. 63.
[113] Флоря Б. Н. Цыт. праца. С. 62, 64.
[114] Тамсама. С. 64-65.
[115] Тамсама. С. 69-70.
[116] РЛ. Т. 6. С. 75.
[117] Тамсама. С. 76.
[118] Шеков A.B. Верховские княжества. С. 35.
[119] Флоря Б.Н. Цьгг. праца. С. 69-70; Горский A.A. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы. С. 89, 98.
[120] Рэканструкцыя падзей, звязаных з дзейнасцю князя Рамана Бранскага, належыць A.A. Горскаму (Горский A.A. Брянское княжество вполитической жизни Восточной Европы. С. 90-91).
[121] Горский A.A. Брянское княжество в политической жизни Восточной Европы. С. 91. „Дмитрии Брянский” згадваецца ў літоўска-маскоўскай перамірнай грамаце 1372 г. (ДДГ. №. 6. С. 22).
[122] Шеков А. В. Верховские княжества. С. 39.
[123] Шабульдо Ф.М. Земли юго-западной Руси в составе Великого кня­жества Литовского. Киев, 1987. С. 70.
[124] ПСРЛ. Т. 11. С. 14; РЛ. Т. 8. С. 253-254; РЛ. Т. 6. С. 86, 427.
[125] ПСРЛ. Т. 11. С. 15, 17.
[126] РЛ. Т. 6. С. 429.
[127] ПСРЛ. Т. И. С 19.
[128] РЛ. Т. 8. С 309.
[129] Тамсама. 8. С 315.
[130] Кузьмин А. В. Верховские княжества // Большая Российская Энцик­лопедия. Москва, 2006. Т. 5. С. 197.
[131] М.К. Любаўскі лічыў, што Любуцк быў першапачаткова разанскім уладаннем (Любавский М.К. Областное деление и местное управле­ние Литовско-Русского государства. С. 51-52).
[132] Кароткі час у канцы XIV — пачатку XV ст. Любуцкам магла валодаць Масква (Горский A.A. Московские „примыслы” конца XIII — XV в. вне Северо-Восточной Руси. С. 150-152).
[133] Археологическая карта России. Калужская область. С. 232-233; Болдин И. В. Археологическое исследование городища летописного Любутска (по материалам раскопок 2000 г.) // Дмитрий Донской и эпо­ха возрождения Руси. События, памятники, традиции. Тула, 2001.С. 24-29.
[134] Археологическая карта России. Калужская область. С. 233-234.
[135] У 1408 г. сярод літоўскай знаді, якая перайшла служыць да маскоўскага вялікага князя, былі і любуцкія баяры (РЛ. Т. 8. С. 323).
[136] У канцы XV ст. у крыніцах згадваюцца любуцкія воласці ў множным ліку (Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 35. С. 37).
[137] Ён быў сынам старадубскага князя Дзмітрыя Фёдаравіча (памёр летам 1355 г.), уладара маленькага Старадубскага княства ў сярэднім цячэнні р. Клязьмы. Пасля Дзмітрыя ў Старадубе правіў яго малодшы брат Іван, a ў 1363 г. гэты апошні быў сагнаны з пасаду маскоўскім вой­скам i замешчаны яшчэ адным ix братам — Андрэем, прыхільнікам маскоўскай палітыкі (Кучкин В.А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в X-XIV вв. Москва, 1984. С. 263).Лічыцца, што з гэтага часу Старадубскае княства было пазбаўлена самастойнасці i пасля ўвайшло ў склад Вялікага Княства Маскоўскага(Любавский M. К. Образование основной государственной террито­рии великорусской народности. С. 66; Кобрин В. Б. Землевладельчес­кие права княжат в XV – первой трети XVI в. и процесс централи­зации Руси. С. 40).
[138] РЛ. Т. 6. С. 82, 426; РЛ. Т. 8. С. 252.
[139] Голубовский П. В. Цыт. праца. С. 70; Любавский М.К. Образование основной государственной территории великорусской народности.С. 58; Романов Б. А. Изыскания о русском сельском поселении эпохи феодализма // Вопросы экономики и классовых отношений в Русском государстве XII-XVII вв. Москва; Ленинград, 1960. С. 353.
[140] Боровский уезд в XVII в. (Материалы дозора 1613 г.). Москва, 1992. С. 74.
[141] У даравальнай грамаце імператрыцы Елізаветы Пятроўны Троіца-Сергіевай лаўры на ўсе прыпісныя манастыры i вотчыны ад 11 чэрвеня 1752 г. згадваюцца „в Ярославецком Уезде Малаго, в Холховском стану село Почеп” i „в Угоцкой волости село Передол” з пералікам усіх вёсак, якія да ix належалі (Горский А. В. Историческое описание Свято-Троицкия Сергиевы лавры. Москва, 1890. С. 152). Болынасць вёсак сяла Почап лакалізуецца на ваенна-тапаграфічнай карце Калуж­ской губерні 1850 г. (Военно-топографическая карта. Кулужская гу­берния. 1850. 3 версты в дюйме. Ряд 13, Лист 14). На сучаснай карце мы не ўбачым нават самога сяла, а з вёсак адшукваюцца толькі дзве, адна з ix нежылая (Атлас Калужской области. Масштаб 1 : 100 000. Москва, 2002. С. 36).
[142] Сёлы Троіца-Сергіева манастыра Перадол („в Уготе село Передоль”) и Почап („въ Хохле село Почапъ”) у 1537 г. былі прыпісаны да Малога Яраслаўца для адбывання зялійнай павіннасці (Дьяконов M. Акты,относящиеся к истории тяглого населения в Московском государстве.Вып. П. Грамоты и записи. Юрьев, 1897. № 19. С. 8).
[143] АСЭИ. Т. I. № 257. С. 185-187, № 342. С. 250. Заўв. на с. 616, № 366.С. 268, № 378. С. 275; Шумаков С.А. Сотницы (1537-1597 гг.), грамоты и записи (1561-1696 гг.). Вып. 1. Москва, 1902. № V. С. 52-55, № XLVI.С. 173-178; Готье Ю.В. Цыт. праца. Москва, 1906. С. 554.
[144] Холмогоровы В. и Г. Исторические материалы о церквах и селах XVI-XVIII вв. Вып. 11. Москва, 1911. С. 93.
[145] АСЭИ. Т. I. № 257. С. 185-187.
[146] Тамсама. № 378. С. 275.
[147] Тамсама. № 279. С 200.
[148] Тамсама. Камент. на с. 613.
[149] Тамсама.
[150] Тамсама. № 504. С 382-384, № 608. С. 515.
[151] Тамсама. № 607. С. 505, № 609. С. 518, № 610. С. 519.
[152] Тамсама. № 659. С. 584.
[153] Готье Ю.В. Цыт. праца. С 96-97.
[154] Лаппо-Данилевский А. Организация прямого обложения в Москов­ском государстве со времен смуты до эпохи преобразований. С.-Пе­тербург, 1890. С. 83; Лаппо И. И. Тверской уезд в XVI веке. Его на­селение и виды земельного владения (Этюд по истории провинции Московского государства). Москва, 1893. С. 16.
[155] Лаппо-Данилевский А. Цыт. праца. С. 85.
[156] Археологическая карта России. Калужская область. С. 128-129; Ти­хомиров М. Н. „Список русских городов дальних и ближних” // Ис­торические записки. Москва, 1952. Т. 40. С. 250. Л. В. Мітрашэнкава ў спецыяльным даследаванні, прысвечаным гісторыі фармавання Малаяраславецкага павету, няпэўна заўважыла, што Новы Гарадок знаходзіўся на ўсход ад Халахольны. Але нават простай арыентацыі (правы ці левы бок р. Протвы) наконт воласці i горада гісторык не адзначыла (Митрошенкова Л. В. Цыт. праца. С. 79). Калі ж ўлічваць, што Новы Гарадок часам таксама размяшчаўся даследчыкамі на левым баку р. Протвы, то можна здагадацца i пра адпаведную недакладнасць лакалізацыі Л. В. Мітрашэнкавай воласці Халхол (гл., напрыклад: История Москвы с древнейших времен до наших дней: В 3 т. Т. 1: XII-XVIII ве­ка. Москва, 1997. Карта У. А. Кучкіна на с. 50).
[157] Карамзин H. M. История государства Российского: В 12 т. Т. V. Моск­ва, 1993. С. 15, 228; Соловьев СМ. Сочинения. Кн. П. Т. 3-4. Исто­рия России с древнейших времен. С. 381; Тихомиров M. H. Древняя Москва. XII-XV вв.; Средневековая Россия на международных путях. XIV-XV вв. Москва, 1992. С. 86.
[158] Писцовые книги Московского государства. Ч. I. Отделение П. С.-Петербург, 1877. С. 695-709; ДАГ. № 95. С. 384; Акты феодального землевладения и хозяйства XIV-XVI вв. Ч. 1. Москва, 1951. № 16. С. 36-37, № 105. С. 100; Дебольский В.Н. Цыт. праца. С. 150-151; Любавский М.К. Образование основной государственной территории ве­ликорусской народности. С. 34; Готье Ю.В. Цыт. праца. С. 562; Веселовский СБ. Феодальное землевладение в Северо-Восточной Руси. С. 358.
[159] ДДГ. № 1. С. 7, 9.
[160] Тихомиров М.Н. Средневековая Москва в XIV-XV веках. Москва,1957. С. 137, 138, 142; Ён жа. Древняя Москва. XII-XV вв.; Средневе­ковая Россия на международных путях. XIV-XV вв. С. 41.
[161] Дарога на Смаленск праз Мажайск i Вязьму (Мажайская дарога) набыла значэнне толькі ў XVI ст., таму абараняць яе было немэтазгодна (Тихомиров М.Н. Древняя Москва. XII-XV вв.; Средневековая Россия на международных путях. XIV-XV вв. С. 246).
[162] РЛ. Т. 6. С 426.
[163] Тамсама. С 426.
[164] Упэўненасць у рузска-звянігародскай лакалізацыі Тросненскай бітвы такая значная, што суправаджаецца нават легендай пра пахаванне воінаў, якія загінулі каля Тросценскага возера, на беразе р. Перавалочня (прыток Азёрны) у сяле Анніна.
[165] Атлас Московской области. Масштаб 1:100 000. Москва, 2001. С. 71-72.
[166] Белы А. Тросненская бітва 1368 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі:У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 520-521; Ён жа. Тросненская бітва1368 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2. Мінск,2006. С. 668.
[167] Книга Большому чертежу. Мосва; Ленинград, 1950. С 56. Падрабязнае апісанне Мажайскай дарогі з упамінаннем р. Нары гл.: Миллер Г. Ф.Сочинения по истории России. Избранное. Москва, 1996. С. 271.
[168] Месцазнаходжанне самой дарогі гл.: Большой всемирный настоль­ный атлас Маркса. С.-Петербург, 1910. № 20. Л. 6. Размяшчэнне сялаТросце (Тростье) каля дарогі ад Абаленска да Таруціна гл.: Военното­пографическая карта. Кулужская губерния. 1850. 3 версты в дюйме.Ряд 12. Лист 14.
[169] Родапачынальнік князёў Тросценскіх — Аляксандр Андрэевіч (унук Канстанціна Абаленскага, забітага Альгердам) жыў недзе ў сярэдзінеXV ст. (Кобрин В. Б. Материалы генеалогии княжеско-боярской арис­тократии XV-XVI вв. С. 96).
[170] У Жукоўскім раёне Калужскай вобласці Расіі на р. Аложы не адзначана ніводнага археалагічнага помніка (Археологическая карта Рос­сии. Калужская область. С. 126).
[171] Пра тое, што бітва на р. Тросне адбылася ў межах Абаленскага княст­ва, пісаў С. Б. Весялоўскі (Веселовский СБ. Подмосковье в древности. Три очерка. Москва, 2002. С. 18).

Наверх

Васіль Варонін. Рака Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю” і „Літвой”

Снежня 26, 2006 |

(да гісторыі геаграфічных уяўленняў ва Ўсходняй Еўропе)

Сярод праблем гістарычнай геаграфіі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага i іншых зямель (далей — ВКЛ) пытанне аб геаграфічных межах дзвюх найбуйнейшых яго складовых частак — Літвы i Русі — займае, бадай, найважнейшае месца. На праблеме адмыслова спыняліся такія прызнаныя спецыялісты ў галіне гісторыі ВКЛ, як М. Любаўскі[1], А. Халецкі[2], Е. Ахманьскі[3], В. Насевіч i M. Спірыдонаў[4]. Важнасць пытання не абмяжоўваецца адным толькі геаграфічным аспектам. Яго вырашэнне звязана таксама з гісторыяй міжнародных адносінаў i знешняй палітыкай (асабліва што датычыцца змагання ВКЛ з Масквой за „рускія землі”), канфесійнай, этнічнай гісторыяй, гісторыяй права. У сувязі з гэтым азначанае пытанне так ці інакш закраналі многія даследчыкі. Артыкул не ставіць сваёй мэтай разгляд i вырашэнне ўсёй гэтай складанай і, трэба прызнаць, заблытанай праблемы. Ён прысвечаны толькі аднаму са шматлікіх яе аспектаў. У шэрагу гістарычных крыніц у якасці мяжы паміж Руссю i Літвой выступав рака Бярэзіна (правы прыток Дняпра[5]). Да апошняга часу гэты факт спецыяльна не разглядаўся i, адпаведна, здавальняльнага тлумачэння не атрымаў. Неабходнай умовай вырашэння праблемы з’яўляецца як мага больш поўны збор i сістэматызацыя фактычнага матэрыялу. Таму ад самага пачатку — ad fontes.

Перш за ўсё трэба зазначыць, што Бярэзіна, досыць буйная рака, даволі часта фігуруе ў разнастайных гістарычных крыніцах як арыенцір пры апісанні рознага кшталту падзей i здарэнняў, межаў i г.д. Аднак мы будзем улічваць толькі тыя факты, дзе рака выразна i бясспрэчна выступае ў якасці мяжы паміж тэрыторыямі пад назвай „Русь” i „Літва”.

Самая ранняя з шэрагу гэтых крыніц — хроніка Яна Длугаша. У геаграфічнай яе частцы, так званай Хараграфіі, пры апісанні Дняпра i яго прытокаў наўпрост адзначана: „рака Бярэзіна аддзяляе Літву ад зямель Русі” („fluvius Brzezina Lithwaniam a tenis Russie dividit”)[6]. У аўтографе хронікі цытаваны фрагмент дапісаны на палях почыркам, сучасным почырку Длугаша[7].

Праўда, згодна з меркаваннем Е. Ахманьскага, у дадзеным выпадку Длугаш мог мець на ўвазе не дняпроўскую, а нёманскую Бярэзіну, прыняўшы адну аднайменную раку за другую. Ён звярнуў увагу на тое, што, пералічваючы прытокі Дняпра, храніст згадаў i апісаў Бярэзіну двойчы, прычым па-рознаму, i гэта можа быць ацэнена як доказ яго недастатковай дасведчанасці[8]. Прыведзеная Е. Ахманьскім аргументация не выглядае, аднак, такой пераканаўчай[9].

Даследаванні паказалі, што Хараграфія спачатку пісалася як асобны твор i толькі недзе на апошнім этапе была далучана Длугашам да яго манументальнай хронікі[10]. Яна перапісана рукой аднаго перапісчыка i на паперы, якая адрозніваецца ад паперы асноўнай часткі хронікі[11]. Устаўка пра Бярэзіну, зробленая ў адзін час ca стварэннем аўтографа твора, напісана не непасрэдна Длугашам, а адным з капіістаў яго хронікі. Такіх выпадкаў у аўтографе нямала[12], таму цяжка меркаваць, загадаў зрабіць гэтую дапіску сам Длугаш (у аўтографе, дарэчы, сустракаюцца i яго ўласнаручныя прыпіскі) ці гэта была ініцыятыва некага іншага. Аднак, згодна з назіраннямі В. Сэмковіч-Зарэмбінай, прыпіскі на палях хронікі рабіліся ў прамежку паміж 1470 i 1478 г.[13] У любым выпалку, падаецца малаверагодным, каб ix уносілі пасля смерці Длугаша (1480). Дадзеная частка Хараграфіі не была канчаткова дапісана і адрэдагавана. Яна ўтрымлівае нямала пропускаў слоў i цэлых выразаў; некаторыя звесткі i фразы не ўзгоднены паміж сабой i стылістычна, i сэнсава. Тыя асобныя хібы, на якія слушназвярнуў увагу Е. Ахманьскі, могуць быць вытлумачаны не столькі блытанымі геаграфічнымі ўяўленнямі Длугаша, колькі незавершанасцю яго працы[14].

Паводле меркавання Ст. Александровіча, Ян Длугаш мог атрымліваць геаграфічныя звесткі пра ВКЛ ад дзвюх груп інфарматараў. Гэта былі, па-першае, выхадцы з тамтэйшых зямель, якія служылі пры каралеўскім двары i вучыліся ў кракаўскім універсітэце, а па-другое — палякі, якія падоўгу жылі ў спадчынным уладанні Ягелонаў[15].

Другая вядомая нам згадка пра Бярэзіну храналагічна вельмі блізкая да першай. Пад 1481/1482 (6990) годам, распавядаючы пра вядомую змову ўдзельных князёў супраць Казіміра Ягелончыка, рускі летапісец занатаваў: „бысть мятежь въ Литовской земле: восхотеша вотчичи, Олшанскои, да Оленковичь, да князь Федоръ Белскои по Березыню реку отсести на великого князя Литовской земли…”[16]. Як вынікае з крыніцы, князі хацелі адарваць ад ВКЛ („Літоўскай зямлі” летапісу) усе яго „рускія землі” і далучыць ix да ўладанняў Івана III. Звестка пра Бярэзіну трапіла да рускага летапісца, хутчэй за ўсё, з атачэння князя Фёдара Бельскага — адзінага са змоўшчыкаў, якому ўдалося выратавацца ўцёкамі ў Маскву.

3 прыведзеных фактаў відаць, што ўяўленне пра Бярэзіну як пра мяжу паміж „Руссю” i „Літвой” у другой палове XV ст. было распаўсюджана ў ВКЛ, адкуль пра яго i даведаліся ў суседніх Польшчы i Маскоўскай Русі. Адметна таксама, што ўжо адна з самых першых згадак пра Бярэзіну як пра мяжу аказалася шчыльна звязанай з узаемаадносінамі паміж ВКЛ i яго ўсходняй суседкай. Акурат у гэты час (на мяжы 70-80-х гг. XV ст.) вялікі князь маскоўскі Іван III адкрыта выказаў прэтэнзіі на ўсю Русь i прыняў адпаведны тытул — „государь всея Руси”. Хоцьспецыялісты i разыходзяцца ў дакладным датаванні гэтай надзвычай важнай палітычнай заявы маскоўскага манарха, але не прынцыпова. С. Каштанаў лічыць яе непасрэдным вынікам падпарадкавання Ноўгарада[17], падобна У. Кучкін адносіць пачатак выкарыстання Іванам III новага тытула ў актах, датычных Паўночнай Русі, да 1479 г., а ва ўсіх астатніх — да 1485 г.[18], A. Зімін — да чэрвеня 1485 г.[19], В. Пэльц — да ліпеня 1482 г.[20] Як бы там ні было, але ў сваім лісце, пасланым з Рыгі 11 сакавіка 1478 г., інфлянцкія немцы даносілі вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна, што Іван III прад’явіў Казіміру Ягелончыку прэтэнзіі на „землі: Полацкую, Смаленскую, Віцебскую i ўсе іншыя рускія землі, якія належаць да Вялікага Княства Літоўскага” („lannde Ploszkow, Smalentszke, Vitenbecke etc. unnd alle andere Reussche lande, dy under dem groszforstenthum zcu Littouwen seyn gesessen”)[21]. Дата паслання не пакідае сумненняў у тым, што абвяшчэнне вялікім князем маскоўскім гэтых прэтэнзій было звязана з канчатковым падпарадкаваннем ім Вялікага Ноўгарада — пра гэтую падзею, дарэчы, таксама ідзе гаворка ў лісце.

Наступны блок звестак пра пагранічную ролю Бярэзіны звязаны якраз з пачаткам (ці, хутчэй, аднаўленнем) адкрытага ваеннага супрацьстаяння Масквы i Вільні на пераломе XV i XVI ст.

Варта адзначыць, што згадкі пра Бярэзіну ў сувязі з пачаткам вайны 1500-1503 гг. сустракаюцца ў крыніцах (пераважна ў летапісах i хроніках) даволі часта. Паколькі прасочваецца ix узаемная залежнасць, паспрабуем аднавіць ix „генеалогію”, каб у далейшым не прыводзіць увесь пералік твораў, a аддаваць перавагу крыніцы, якая ўтрымлівае першасную інфармацыю.

Пад памылковым 1499 г. звестка чытаецца ў кампілятыўным помніку XVII ст. — Густынскім летапісе. У якасці крыніц інфармацыі яго аўтар наўпрост назваў творы Аляксандра Гваньіні i Марціна Бельскага[22]. Паведамленне сапраўды чытаецца ў „Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі” А. Гваньіні[23]. У першым (1551), другім (1554) i трэцім (1564) выданнях хронікі М. Бельскага (1495-1575) адпаведных згадак пра Бярэзіну няма. Мы знаходзім ix толькі ў чацвёртым выданні, якое прызнаецца супольным творам бацькі i сына Марціна i Яўхіма Бельскіх[24] i выйшла ў свет у 1597 г.[25] У сваю чаргу, рыхтуючы гэтае апошняе выданне, Я. Бельскі (каля 1550-1599) запазычыў інфармацыю з хронікі М. Сгрыйкоўскага, якая пабачыла свет у 1582 г.[26] Зрэшты, звестка А. Гваньіні таксама ўзыходзіць да хронікі Сгрыйкоўскага — ці непасрэдна, ці праз чацвёртае выданне хронікі M. Бельскага[27]. Няма ніякіх сумненняў і ў тым, што менавіта на хроніку M. Сгрыйкоўскага абапіраўся ў адпаведнай частцы сваёй працы аўтар „Хронікі Літоўскай i Жамойцкай”[28]. Увогуле, шырокае выкарыстанне аўтарам „Хронікі Літоўскай i Жамойцкай” твора M. Стрыйкоўскага — даказаны факт[29]. Яго надзвычай яскрава ілюструе i наш фрагмент беларуска-літоўскага летапісу, які з’яўляецца амаль што даслоўным перакладам паралельнага ўрыўка хронікі М. Сгрыйкоўскага. Аднак паведамленне Сгрыйкоўскага таксама не арыгінальнае. Яно запазычана ці з хронікі Бернарда Вапоўскага[30], ці з хронікі Марціна Кромера[31]. Абодва творы М. Сгрыйкоўскі вельмі добра ведаў i неаднакроць на ix спасылаўся. Нельга не заўважыць таксама тэкставых супадзенняў хронікі Марціна Кромера i каментара Сганіслава Гурскага да „Актаў Таміцкага”[32]. Напэўна, Кромер запазычыў матэрыялы для свайго апублікаванага ўпершыню ў 1555 г. твора з рукапісных нататак свайго старэйшага сучасніка — Гурскага. Ведаў Кромер i хроніку Вапоўскага[33].

Такім чынам, найважнейшыя першакрыніцы для нас — хроніка Вапоўскага, каментар Гурскага i (у меншай ступені) хроніка Кромера. Адразу трэба падкрэсліць, што ўсе трое былі людзьмі надзвычай добра інфармаванымі ў дзяржаўных, у тым ліку знешнепалітычных справах, мелі доступ да дыпламатычнай перапіскі i міжнародных дагавораў, якія зберагаліся ў дзяржаўных архівах. Дастаткова сказаць, што Б. Вапоўскі (каля 1470-1535) быў сакратаром Жыгімонта I Сгарога, М. Кромер (каля 1512-1589) — сакратаром Жыгімонта II Аўгуста, а Ст. Гурскі (каля 1497-1572) — сакратаром каралевы Боны, фактычным складальнікам i рэдактарам фундаментальнага збору дакументаў першай паловы XVI ст., вядомага пад назвай „Акты Таміцкага” („Actą Tomiciana”).Галоўным аб’ектам серыі войн, якія вялі паміж сабой на працягу апошняга дзесяцігоддзя XV i першых сарака гадоў XVI ст. Масква i Вільня, сталі, як вядома, „рускія” землі ВКЛ. Вайну 1500-1503 гг. вялікі князь маскоўскі Іван III распачаў менавіта пад сцягам барацьбы за вяртанне пад сваю ўладу „ўсёй Русі”. У сувязі з пачаткам гэтай вайны Б. Вапоўскі занатаваў у сваей хроніцы пад 1500 годам, што Іван III пачаў вайну з ВКЛ, „абвяшчаючы, што рака Бярэзіна … з’яўляецца мяжой маскавіцкай дзяржавы” („asserens Beresinam amnem … imperil Moscovitani esse terminum”)[34]. Яшчэ больш выразна на гэты конт выказаўся Ст. Гурскі. Паводле яго слоў, пачынаючы вайну са сваім зяцем, вялікім князем літоўскім Аляксандрам, Іван III „выдумаў [сабе] панаванне над усёй Русею аж да ракі Бярэзіны — як яму хацелася бачыць, паводле колішняга дзедаўскага i прадзедаўскага права” („Russie totius dominatum flumine tenus Beresina, avito quondam et proavito, ut videri volebat, jure fingebat”)[35]. Такім чынам, Б. Вапоўскі i асабліва Ст. Гурскі непарыўна звязвалі „з’яўленне” гэтай новай уяўнай мяжы з прэтэнзіямі Івана III на ўсе рускія землі, якія ён абгрунтоўваў вядомай вотчынна-дынастычнай тэорыяй.

Пад 1506 г. Бернард Вапоўскі занатаваў, што калі кароль Аляксандр незадоўга да смерці загадаў скласці тэстамент, гэтым дакументам ён перадаваў усе свае скарбы малодшаму брату Жыгімонту i быццам бы „прызначыў яго пераемнікам у найвялізнейшым Літоўскім княстве па гэты i па той бок Барысфена” („eum in amplissimo Lituanie ducatu citra et ultra Boristenem successorem designavit”)[36]. Нягледзячы на тое, што такіх дэталяў у тэстаменце Аляксандра на самай справе няма[37], яго інтэрпрэтацыя Вапоўскім надзвычай паказальная i сімптаматычная. Сваім цытаваным выказваннем храніст, відавочна, хацеў падкрэсліць, што Аляксандр перадаўЖыгімонту як уласна Літву, так i рускія землі ВКЛ, мяжой паміж якімі быў Барысфен, г. зн. Бярэзіна. Справа ў тым, што насуперак болынасці еўрапейскіх географаў эпохі Адраджэння Б. Вапоўскі лічыў, быццам Барысфен антычных аўтараў — гэта не Днепр, a Бярэзіна[38]. Той самай думкі прытрымліваўся, дарэчы, i яго сучаснік, славуты дыпламат i падарожнік С. Герберштэйн[39].

Новы блок звестак пра памежную ролю Бярэзіны звязаны з чарговай вайной паміж суседнімі дзяржавамі, якая выбухнула ў 1512 г. Наўгародскі летапісец занатаваў, што восенню таго ж 1512 г. Васіль III хадзіў пад Смаленск „в Литовскую землю”, a сваіх ваявод паслаў пад Полацк, Віцебск, Оршу, Мсціслаў, Крычаў i пад многія іншыя гарады, да Кіева паслаў заставу, ваяваў восень i зіму, але ніводнага горада не ўзяў, „хотя на другии годъ пойти со всемъ воевати техъ городовъ по реку Березыню”[40]. (У дужках зазначым, што ў Маскве „Літоўскай зямлёй” вельмі часта называл! ўсю дзяржаўную тэрыторыю заходняга суседа.) 3 прыведзенага фрагмента відаць, што паход, здзейснены Васілём III у 1512 г. на Смаленск, Полацк, Віцебск і іншыя гарады, i запланаваная ім на 1513 г. выправа да Бярэзіны былі шчыльна звязаны з яго планамі авалодання „ўсёй Руссю” — Васіль III падкрэслена названы ў летапісе „вялікім князем усёй Русі”.

Відаць, вялікі князь маскоўскі шырока абвясціў свае планы заваявання зямель ВКЛ да Бярэзіны. Прынамсі, пра ix было добра вядома пры двары Жыгімонта I. Так, Ёст Людвік Дэцый заўважыў, што пасля ўзяцця летам 1514 г. Смаленска Васіль III загадаў сваёй арміі прасоўвацца да Бярэзіны, дзе стаяла лагерам каралеўскае войска[41], — гэта значыць, ураён Барысава. Toe самае адзначыў Ст. Гурскі: „Маскавіты, як было загадана, прыйшоўшы да ракі Бярэзіны, прывялі сваё войска пад каралеўскі лагер” („Mości, ut jussum erat, ad fluvium Beresinam pervenientes, exercitum suum sub castra regia admoverunt”)[42]. Пра згаданыя падзеі 1514 г. Б. Вапоўскі запісаў наўпрост: Васіль III „паслаў усё войска для спусташэння ў Літву, аж да ракі Бярэзіны, [і] даводзіў, што яна з’яўляецца мяжой яго дзяржавы з паўднёвага боку” („Inde omnem exercitum ad depopulandam Lithuaniam misit, ad Beresinam usque amnem, quern Imperil sui terminum a meridie esse astraebat”)[43]. Цалкам верагодна, дарэчы, што выбар ваколіц Барысава для каралеўскага ваеннага лагера, які павінен быў абараняць усходнія межы ВКЛ, прынамсі часткова быў абумоўлены веданнем таго, што войскі Васіля III будуць накіроўвацца менавіта да Бярэзіны, на якой i стаіць горад.

Пераможная рэляцыя з нагоды Аршанскай бітвы, накіраваная Жыгімонтам I папу рымскаму Льву X з-пад Барысава 18 верасня 1514 г., зноў утрымлівае прамыя ўказанні на спецыфічную ролю Бярэзіны. Пры выкладанні перадгісторыі бітвы Жыгімонт I гаворыць пра намер вялікага князя маскоўскага ўзяць Смаленск, i што „ўсю Чырвоную Русь свайго схізматыцкага абрада, якая знаходзіцца пад маім панаваннем, ён можа ў мяне адабраць” („totam Rubeam Russiam sui scismatici ritus, que ditionis mee est, mini eripere posset”). У тым самым лісце Жыгімонт сцвярджаў: узяўшы Смаленск, Васіль III быў перакананы ў тым, што лёгка зможа заваяваць i іншыя ўладанні Ягелона, „і таму загадаў свайму войску ісці супраць мяне аж да ракі Бярэзіны” („Progredi itaque adversus me suum exercitum usque ad fluvium Beresinam mandavit”)[44]. Складальнік ліста з каралеўскай канцылярыі, відавочна, лічыў усю вобласць на ўсход ад Бярэзіны разам ca Смаленскам Чырвонай Русею. У сувязі з гэтым цікава адзначыць, што менавіта за гэтымі землямі праз не такі ўжо доўгі час — менш як праз стагоддзе — замацуецца назва „Белая Русь”[45].

Увогуле, у Польшчы напрыканцы XV i на пачатку XVI ст. было пашырана перакананне, паводле якога Русь падзялялася на дзве часткі — Белую i Чырвоную. Менавіта гэта сцвярджаў у сваіх нататках з 1494 г. выкладчык Кракаўскага універсітэта Ян з Глагова: „Russia dividitur in Albam et Rubeam”[46]. (Тут да месца будзе згадаць той факт, што з 1490 г. Ян з Глагова апекаваўся князем Янушам Галыііанскім — студэнтам Кракаўскага універсітэта[47].) Аўтар (ці аўтары) прынамсі двух дакументаў, складзеных у 1504 г. у каралеўскай канцылярыі ў Кракаве, адназначна звязваў Белую Русь з уладаннямі вялікага князя маскоўскага[48]. У такім выпадку, як вынікае з цытаванага ліста 1514 г., Чырвоная Русь размяшчалася ў межах ВКЛ на захад ад маскоўскай мяжы i даходзіла, магчыма, да Бярэзіны — мяжы з „Літвой”.

Пра тое, што планы Васіля III наконт заваявання зямель да Бярэзіны былі добра вядомы не толькі ў ВКЛ, але ўжо таксама i за яго межамі, сведчаць i іншыя матэрыялы. Напрыклад, у „адпісцы” маскоўскага пасла ў Прусію Івана Харламава, пасланай з Мемеля i дастаўленай у Маскву 27 лістапада 1519 г., сярод іншага, адзначалася: „А вилновцы, государь, купцы, которые въ неметцкихъ городкехъ, и те сказываютъ, что твои государские воеводы Литовскую землю воевали, а ходили по Березыню…”[49]. У дадзеным выпадку варта яшчэ раз звярнуць увагу на шлях распаўсюджання навін — праз гандляроў.

Тэма Бярэзіны прагучала на мірных перамовах у Маскве 9 верасня 1522 г., калі маскоўскія баяры, гаворачы пра размежаванне зямель, i ў першую чаргу пра аддзяленне Смаленшчыны, прапанавалі „рубежъ учинити Смоленску Пречистаа на Взрубе, а за рекою бы за Днепромъ рубежъ учинити Березыня далняя за Клементиемъ святымъ”[50].

У далейшым азначаная тэма стала амаль што традыныйнай на перагаворах у Маскве, прысвечаных заключэнню чарговага перамір’я з ВКЛ. Так, 22 студзеня 1549 г. маскоўскія баяры зноў заявілі паслам суседняй дзяржавы: „а ведомо, панове, и вамъ гораздо, что предки государя нашего все теми городы владели, да и Киевомъ и Волынью, и Полтескомъ, и Витебскомъ, и всеми городы русскими, а рубежъ былъ темъ городомъ съ Литовской землею по Березыню”[51]. Праз два дні дзеля заключэння мірнага пагаднення яны, аднак, адмовіліся ад гэтых сваіх прэтэнзій[52]. У дадзеным выпадку кідаецца ў вочы, што баяры ўжо спасылаліся на пагранічную функцию Бярэзіны, указваючы пры гэтым на тое, пгго прадстаўнікам ВКЛ гэтая акалічнасць i без таго выдатна вядомая. I гэта было, відаць, сапраўды так. Прынамсі, на перагаворах у Маскве, колькі ix ні было, паслы ВКЛ ні разу не аспрэчыл! ролю Бярэзіны як мяжы, якая аддзяляе гістарычную „Русь” ад „Літвы”.

Сутыкненне ВКЛ (пазней Рэчы Паспалітай) з Масквой у Інфлянцкай вайне прынесла чарговую хвалю дыпламатычных спрэчак, пад час якіх неаднаразова згадвалася Бярэзіна. Напрыклад, у „извещении”, дадзеным Іванам Жахлівым сваім баярам для перагавораў з паслом ВКЛ Юрыем Хадкевічам 11 снежня 1563 г., зноў былі выказаны тэрытарыяльныя прэтэнзіі на „Русь”, i сярод іншага: „от смоленского рубежа по Березыню, и Киева со всеми городы, что из старины к нему было…”. Аднак у выніку буйных ваенных перамог апетыты Масквы раслі, i сярод гарадоў, якіх дамагаўся Іван Жахлівы, пералічаных тады ж, былі згаданы ўжо i Лагойск, i Менск, i Слуцк, i Капыль, i Кобрын, i Бярэсце, i нават Коўна[53]. Гэта было новае слова новастворанага царства, i гэтае слова каранным чынам мяняла ранейшы погляд кіраўнікоў яго знешняй палітыкі на сферу ўплываў ix дзяржавы, у тым ліку i на заходнюю мяжу Русі. Аднак, нягледзячы на гэта, роля Бярэзіны не была канчаткова забыта. У далейшым яна неаднаразова згадвалася на перагаворах у Маскве, у тым ліку 13 снежня 1563 г.[54], 9 чэрвеня 1566 г.[55] i г.д. Добра ведалі пра гэты факт i ў шырокіх колах грамадства. У прыватнасці, пра намер Івана Жахлівага прасунуць свае межы на захад да Бярэзіны ідзе гаворка ў „Апісанні Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні[56].

Пытанне ўздымалася на міждзяржаўных перагаворах i пасля заканчэння Інфлянцкай вайны. Так, у 1591 г. прадстаўнікі маскоўскага двара, як i раней, патрабавалі, каб цяпер ужо кароль Жыгімонт III Ваза цару Фёдару Іванавічу „поступился искони вечные вотчины государя нашего прородителей: Киева и Волыни и Подолья и Полотцка и Витепска и смоленскихъ пригородовъ по Березыню”[57]. Як бачым, адзін з ключевых элементаў вотчынна-дынастычнай тэорыі маскоўскіх Рурыкавічаў — прэтэнзіі на „ўсю Русь” — пратрываў да апошняга прадстаўніка гэтай дынастыі.

Здавалася б, з выгасаннем роду Рурыкавічаў на маскоўскім троне гэтыя прэтэнзіі страчвалі ўсялякую сілу i сэнс. Раманавы з-за свайго паходжання ўжо не маглі заяўляць, што ўсе „рускія” землі, у тым ліку i ў Рэчы Паспалітай, павінны належаць ім. Аднак на практыцы атрымалася па-іншаму. Расійскія манархі не адмовіліся ад сваіх старых прэтэнзій i не перасталі згадваць пра тое, што Бярэзіна павінна стаць заходняй мяжой ix дзяржавы.

Пытанне зноў паўстала ўжо ў першыя гады вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., калі шалі схіліліся на бок першай. Артыкул 19 расійскіх прапаноў аб заключэнні „вечнага спакою i міру” з Рэччу Паспалітай, пададзеных 30 студзеня 1657 г. паслом А. Лапухіным, сцвярджаў, што „царь его милость не хочеть болши уступить, толко по Березу реку”[58].

Цікава, што ўлады Рэчы Паспалітай у тую пераменлівую эпоху таксама вырашылі пусціць у гульню гэтую карту. 7 сакавіка 1672 г. казацкі гетман Дзям’ян Мнагагрэшны адказваў маскоўскаму паслу Аляксандру Панееву: „Да и королевское де величество имъ, войску запорожскому, если бъ подъ его королевскою рукою быть похотели, будетъ радъ, и ныне призываетъ и поступаетца имъ прямой сво­ей королевского величества вотчины малоросииского краю и по Слуцкъ городъ да по Березу реку со всеми городами и землями и волностми, толко бъ слыли его королев­ские”[59].

Складальнікі гарадской хронікі Магілёва, распавядаючы пра мільённыя даўгі, якія набраў урад Рэчы Паспалітай пад час Паўночнай вайны 1700-1721 гг. у расійскіх цывільных i вайсковых улад, заўважылі: „Тых мільёнаў i цяпер Масква ўпамінаецца ў палякаў на соймах, а праз тое i соймы часта не даходзяць, i таму даўно ўжо носіцца рэха, што Масква па Бярэзіну хоча ад’ехаць Рускага краю” („Tych millionow у dopiero Moskwa się upomina u polakow po seymach, a przez со у seymy często nie dochodzą, у stąd iuż dawno echo nosi się, że po Berezyn Moskwa chce odiechac Ruskiego kraiu”)[60]. Паводле назіранняў М. Улашчыка, гэты фрагмент хронікі быў напісаны паміж 1709 i 1747 гг.[61]

Некалькі разоў — праўда, не вельмі выразна — Бярэзіна выступае як мяжа ў геаграфічных працах В. Тацішчава[62]. 3 ix тым не менш можна зразумець, што славуты расійскі вучоны звязваў яе ўзнікненне з часамі Огаражытнай Русі.

У літаратуры рабіліся спробы — праўда, без дэталёвага вывучэння фактычнага матэрыялу — даць адказ на пытанне пра час узнікнення бярэзінскай мяжы. Э. Зайкоўскі выказаў гіпотэзу, згодна з якой гістарычныя вобласці Беларусі (Белая Русь, Літва, Палессе, Панізоўе, Падляшша) бяруць свой пачатак яшчэ ад археалагічных культур жалезнага веку. 3 указанай эпохай ён звязаў i складванне мяжы па Бярэзіне: у пачатку нашай эры прыблізна па гэтай рацэ праходзіла ўсходняя мяжа культуры штрыхаванай керамікі[63]. Такое датаванне падаецца занадта раннім. Калі мяжа існавала ўжо ў жалезным веку, незразумела, чаму яна зусім не прасочваецца ў старажытнарускія часы.

Больш стрыманы ў сваіх высновах Ян Якубоўскі. Абапіраючыся на летапісны матэрыял, ён выказаў асцярожнае дапушчэнне, паводле якога Бярэзіна аддзяляла землі, падкантрольныя Свідрыгайлу, ад уладанняў Жыгімонта Кейстутавіча ў эпоху ix ваеннага супрацьстаяння ў 30-я гг. XV ст.[64] Праўда, Я. Якубоўскі наўпрост не атаясамліваў гэты тэрытарыяльны падзел з падзелам згаданых зямель на „Русь” i „Літву”.

Ежы Ахманьскі хоць рашуча i не выказаўся адносна бярэзінскай мяжы, аднак, відаць, быў схільны лічыць часамяе ўзнікнення эпоху вялікага князя Міндоўга, усходняй мяжой уладанняў якога, на думку даследчыка, яна магла з’яўляцца[65].

Па-за ўвагай гісторыкаў чамусьці засталося надзвычай цікавае i важнае для праблемы паведамленне М. Сгрыйкоўскага. Яно было запазычана (фактычна даслоўна перакладзена, прычым з недакладнасцямі i нават памылкамі) аўтарам „Хронікі Літоўскай i Жамойцкай”[66]. Сгрыйкоўскі, распавядаючы пра падзел вялікім князем літоўскім Гедымінам сваіх уладанняў паміж сынамі, запісаў наступнае. Гедымін быццам бы надаў „Альгерду Крэва замак, дзяржава якога распасціралася аж да Бярэзіны ракі, ідучы на ўсход сонца; a што меў Альгерд мяжу з князем рускім віцебскім, ажаніўся з яго адзінай дачкой, імя якой было Ульяна, за якой таксама ўзяў у пасагу ўсё Віцебскае княства, якое ў той час распасціралася ад Бярэзіны ракі аж да Вугры ракі ў Маскве…, а так Альгерд у той час ад Крэва i Віцебска аж да Вугры на княствах удзельных i венаваных шырока панаваў” („Olgerdowi Krewo zamek, ktorego się państwo sciagało aż do Berezyny rzeki ku wschodu słońca idąc. A iż miał Olgerd granicę z kniaziem Ruskim Witebskim, pojął u niego córkę iedynaczkę imieniem Ulianę, po ktorey też wziął w possagu wszystko xięstwo Witebskie, które się w ten czas ściągało od Berezyny rzeki aż do Juhry rzeki w Moskwi… A tak Olgerd w ten czas od Krewa у Witebska aż do Juhri na xięstwach udziel­nych i wianowanych szeroko panował”)[67].

Гэты сюжэт аб вылучэнні Гедымінам удзелаў сваім сынам добра вядомы па беларуска-літоўскім летапісанні i запазычаны, безумоўна, з „Летапісца вялікіх князёў літоўскіх”. Аднак ніводны з вядомых на сённяшні дзень летапісных зводаў, за выключэннем „Хронікі Літоўскай i Жамойцкай”, не мае такіх падрабязнасцяў — у тым ліку i пра Бярэзіну. Таму найбольш верагодным аўтарам гэтай пашыранай версіі апавядання пра Гедымінавых сыноўтрэба лічыць, відаць, самога М. Стрыйкоўскага. Увогуле, у ёй надзвычай яскрава прасочваецца тэндэнцыя рабіць межамі княстваў рэкі. У якасці такіх межаў, апрача Бярэзіны i Вугры, выступаюць таксама Днепр i Случ[68]. Пра гістарычнасць гэтых звестак Сгрыйкоўскага гаварыць не даводзіцца. Ніколі ўсходняя мяжа крэўскага ўдзелу Альгерда не даходзіла аж да дняпроўскай Бярэзіны, гэтаксама як ніколі межамі Віцебскага княства не былі Бярэзіна i Вугра. Удзельнік Інфлянцкай вайны, гісторык М. Сгрыйкоўскі выдатна ведаў аб прэтэнзіях Івана IV i яго папярэднікаў на маскоўскім троне на землі ВКЛ да Бярэзіны. Як i ў шэрагу іншых выпадкаў, ён паспрабаваў даць факту свае тлумачэнне i высветліць паходжанне гэтых прэтэнзій. Аднак ён зрабіў гэта, як неаднойчы здаралася, абапіраючыся не на гістарычныя звесткі, а на сваю багатую фантазію.

Такім чынам, наўрад ці вытокі ўяўленняў пра бярэзінскую мяжу сягаюць жалезнага веку ці нават старажытнарускіх часоў. Мы не знаходзім ніякіх фактычных пацверджанняу гэтаму ў крыніцах. Ніводная з ix не называе Бярэзіну хоць якой-небудзь мяжой — i тым больш мяжой паміж „Руссю” i „Літвой”. Адначасова ёсць важкія доказы таго, што Бярэзіна не лічылася такой нават напрыканцы XIV ст. Сваім вядомым прывілеем ад 28 красавіка 1387 г. кароль польскі Ўладзіслаў II Ягайла надаваў брату Скіргайлу сярод шматлікіх іншых уладанняў „також на рускои стороне город Менескъ литовьского жь княженья весь…”[69]. Падзел на „Русь” i „Літву” па Бярэзіне не знайшоў ніякага адлюстравання i ў такім маштабным гістарычна-геаграфічным помніку, як „Спіс рускіх гарадоў далёкіх i блізкіх”. I гэта пры тым, што даследчыкі аднадушна прызнаюць шырокую геаграфічную эрудыцыю яго аўтара, які напісаў свой твор у апошняй чвэрці XIV ст. у адным з рускіх гарадоў. На гэтую ацэнку не ўплываюць некаторыя разыходжанні ў часе i месцы стварэння „Спіса”: ці гэта 1387-1392 гг. i купецкае асяроддзе Вялікага Ноўгарада[70], ці 1394-1396 гг. i канцылярыя мітрапаліта Кіеўскага i ўсёй Русі Кіпрыяна[71], ці 80-90-я гг. XIV ст. i Смаленск[72], ці 1375-1381 гг.[73] i г. д.

Гісторыкі ўжо дастаткова даўно звярнулі ўвагу на аповесць беларуска-літоўскіх летапісаў пра вайну Жыгімонта Кейстутавіча са Свідрыгайлам 1432-1436 гг. як на крыніцу гістарычна-геаграфічных звестак. Для нашай тэмы асаблівую цікавасць уяўляюць два яе фрагменты. Паводле першага, пад час паходу 1433 г. войскі Свідрыгайлы, спаліўшы Менск, накіраваліся „во свою землю Рускую. И пришли к Борисову”. У 1435 г. ужо Жыгімонт накіраваў войска пад камандаваннем свайго сына Міхаіла „на Русь. И, пришедь, князь Михаило станеть на Рши”[74]. Названыя факты далі падставы меркаваць, што Русь у ВКЛ пачыналася недзе ў раёне Оршы i Барысава[75], — гэта значыць, вельмі блізка да лініі Бярэзіны. Апрача таго, яны знаходзяць пацверджанне ў спісе гарадоў, на якія пашыралася ўлада Свідрыгайлы ў часы яго змагання з Жыгімонтам[76] — сапраўды, у гэтым спісе няма ніводнага горада, які б ляжаў на захад ад Бярэзіны. Такім чынам, выказаная Я. Якубоўскім гіпотэза як быццам пацвярджаецца.

Цяжка сабе ўявіць природную мяжу больш зручную, чым рака. I сапраўды, у гісторыі рэкі часта станавіліся межамі: дзяржаўнымі i адміністрацыйнымі, рэальнымі i ўяўнымі. Гэта характэрна i для Ўсходняй Еўропы, у тым ліку для ВКЛ з яго густой рачной сеткай: Вісла (Белая Вада), па якой быццам бы правёў мяжу з Польшчай вялікі князь літоўскі Ягайла[77], Вугра, па якой размежавалі свае землі Вітаўт i Васіль I[78], спачатку Святая[79], a пазней Нявяжа[80], якія аддзялялі Жамойць ад Літвы, i г. д. Бярэзіна, якая дзеліць „Літву” i „Русь”, выдатна ўпісваецца ў гэты шэраг.

Бярэзіна, аднак, не была мяжой рассялення розных этнасаў. Няма ніякіх надзейных указанняў i на тое, што яна калі-небудзь з’яўлялася граніцай дзяржаўных уладанняў — ні ў эпоху ВКЛ, ні раней. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Бярэзіна як мяжа выступала выключна ў міждзяржаўных стасунках паміж Вялікім Княствам Літоўскім — Рэччу Паспалітай i Маскоўскай Руссю — Расіяй. Нават згадка ў хроніцы Длугаша не супярэчыць гэтаму, бо з’явілася, відаць, у 1478 г. ці яшчэ пазней, калі Іван III адкрыта заявіў пра свае прэтэнзіі на „рускія” землі ВКЛ i ўвогуле на „ўсю Русь”. Асабліва часта Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю” i „Літвой” з’яўляецца ў крыніцах пад час абвастрэння канфліктаў ВКЛ з Масквой. У самім жа ВКЛ у якасці такой мяжы яна ніколі не фігуравала. Яна не была тут нават адміністрацыйнай грашцай. Толькі паводле адміністрацыйнай рэформы 1565-1566 гг. па Бярэзіне прайшоў даволі вялікі ўчастак усходняй мяжы Менскага ваяводства[81], але ніякіх доказаў старажытнасці такога падзелу няма[82] — наадварот, мяркуючы па ўсім, гэта была новая мяжа[83]. Такім чынам, Бярэзіна не была ніэтнічнай, ні дзяржаўна-адміністрацыйнай граніцай. Яна была мяжой, якая аддзяляла гістарычныя вобласці „Русь” i „Літва”[84] — прычым мяжой уяўнай, а не рэальнай.

Складана дакладна вызначыць, калі ўзнікла гэтае ўяўленне, але падаецца малаверагодным, каб яно з’явілася нашмат раней за першыя прамыя ўказанні ў пісьмовых крыніцах. Падобна, аднак, што ў 30-я гг. XV ст. яно ўжо існавала. Адначасова неабходна падкрэсліць, што ў ВКЛ гэта быў не адзіны такі падзел. М. Спірыдонаў i B. Насевіч на дзесятках дакументальных прыкладаў паказалі, што ў XVI ст. „Руссю” ў ВКЛ называлі частку сучаснай Цэнтральнай i Ўсходняй Беларусі, у тым ліку раён Мінска i нават мясцовасці на захад ад яго[85] — гэта значыць, землі далёка на захад ад Бярэзіны. Паводле ix меркавання, лінію граніцы, якая аддзяляе „Літву” ад „Русі” ў межах ВКЛ, дакладна вызначыць наўрад ці магчыма: з часам яна прыкметна мянялася. Пры гэтым, аднак, прасочваецца даволі выразная тэндэнцыя яе прасоўвання на ўсход[86].

Не выключана, што такіх падзелаў было яшчэ больш. Аднак ужо цяпер зразумела, што межы „Русі”, як i „Літвы”, не былі стабільнымі і „плавалі”, залежачы ад эпохі, асобы аўтара i нават віду крыніцы. Вельмі цікава i адметна, што арэал „Русі” ў цэнтры i на ўсходзе Беларусі лакалізуецца на падставе амаль што выключна актавага матэрыялу. Гэта вельмі выразна прасочваецца, у прыватнасці, у працы М. Спірыдонава i В. Насевіча. А вось Бярэзіна як мяжа фігуруе практычна толькі ў дыпламатычнай дакументацыі i ў апавядальных крыніцах (летапісах i хроніках).

Уяўленне пра Бярэзіну як пра мяжу было распаўсюджана, відаць, не настолькі шырока. Напрыклад, у суседняй Польшчы пра яго ведал! нават не ўсе знаўцы геаграфіі Ўсходняй Еўропы таго часу. Пра яго пісаў Длугаш, але нічога не ведаў Мацей Мяхоўскі (каля 1457-1523) — i гэта нягледзячы на тое, што ў сваім славутым трактаце ён апісаў „Еўрапейскую Сарматыю”, Русь i Літву досыць падрабязна[87]. Toe самае можна сказаць i пра „Польшчу” Марціна Кромера[88].

Уяўленне пра Бярэзіну як пра мяжу ўзнікла, хутчэй за ўсё, у інтэлектуальных колах ВКЛ, звязаных з мясцовай вышэйшай знаццю. Прынамсі дзве самыя раннія звесткі пра яе паходзяць менавіта адтуль. Цяжка ўказаць яго крыніцу, але яно магло абапірацца на нейкія гістарычныя паданні ці факты. Аднак ні адны, ні другія нам, на жаль, невядомыя.

Урэшце, прыходзіць на памяць даўняя гістарыяграфічная спрэчка пра „ўласна Літоўскую зямлю” ці „Літву ў сціслым сэнсе”. Прывілеі, якія вялікія князі літоўскія выдалі, як лічыцца, менавіта для яе, павінны былі распаўсюджвацца на тэрыторыю з дастаткова выразна акрэсленымі межамі, i ў першую чаргу межамі з Руссю. Калі граніцы „Lithuania ргорrіа” на поўначы i поўдні былі досыць дакладна маркіраваны так званымі „землямі прыслухаючымі”, дык на ўсходзе мы такой выразнай мяжы не ведаем. Цалкам магчыма, што Бярэзіна першапачаткова i выступала ў якасці такой мяжы.


[1] Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута.Москва, 1892. С. 1-15.
[2] Halecki O. Litwa, Ruś i Żmódź jako części składowe Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rozprawy Akademii Umiejętności. Wydział Historyczno-Filozoficzny. 1916. T. 59. S. 214-254.
[3] Ochmański J. Litewska granica etniczna na wschodzie od epoki plemien­nej do XVI wieku. Poznań, 1981.
[4] Насевіч В., Спірыдонаў M. „Русь” у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // 3 глыбі вякоў. Наш край: Гістарычна-культуралагічнызборнік. Вып. 1. Мінск, 1996. С. 4-27.
[5] На Беларусі працякае яшчэ правы прыток Немана з такой назвай, ана суседняй Смаленшчыне – дробны правы прыток Дняпра Малая Бярэзіна.
[6] Dlugossius Joannes. Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Liberprimus et liber secundus / Red. J. Dąbrowski. Varsaviae, 1964. P. 86.
[7] Ibid.
[8] Ochmański J. Op. cit. S. 71.
[9] Длугаш сапраўды назваў сярод прытокаў Дняпра дзве Бярэзіны. Аднакпры ўважлівым разглядзе высвятляецца, што другую Бярэзіну ён змясціў у пераліку правых, паўднёвых прытокаў Прыпяці i правых прытокаў Дняпра, якія ўпадаюць у яго ніжэй за Кіеў. Гэга, у прыватнасці, Выжва, Люта, Беразніца (Беражанка), Орша (Ірша) i іншыя. Насамрэч сярод ix ёсць не толькі прытокі Дняпра i Прыпяці, але i прытокі ix прытокаў: напрыклад, Беражанка ўпадае ў Гарынь, a Ірша ў Цецераў. Адносна ж сваёй другой дняпроўскай Бярэзіны Длугаш адзначыў, што яе вытокі знаходзяцца недалёка ад мястэчка Убарць. Аднак Убарць — гэта таксама адзін з правых прытокаў Прыпяці. Дакладна ідэнтыфікаваць гэтую другую Бярэзіну Длугаша складана, але гэта, відаць, адзін з правых прытокаў Прыпяці ці яшчэ больш дробная рэчка на поўдзень ад яе. Пераблытаць рэкі „бацька польскай геаграфіі” не мог яшчэ i таму, што ведаў i нёманскую Бярэзіну. Праўда, ён назваў яе прытокам Віліі, а не непасрэдна Немана (Dlugossius J. Op. cit. P. 85).
[10] Semkowicz-Zarembina W. Powstanie i dzieje autografu Aimalium Jana Długosza // Polska Akademia Umiejętności. Rozprawy Wydzału Historyczno-Filozoficznego. 1952. Seria II. T. 72. S. 47-48, 55, 57. Існуе, праўда, ііншы погляд на гэтую праблему: Strzelecka В. Jan Długosz [w:] Dziewięć wieków geografii polskiej. Praca zbiorowa pod redakcją Bolesława Olszewicza. Warszawa, 1967. S. 12.
[11] Semkowicz-Zarembina W. Op. cit. S. 12, 47-48, 55.
[12] Ibid. S. 16.
[13] Ibid. S. 56.
[14] Alexandrowicz St. Ziemie Wielkiego Księstwa Litewskiego w „Chorografii”Jana Długosza // Studia z dziejów geografii i kartografii / Pod. red. J. Babicza. Wrocław – Warszawa – Kraków – Gdańsk, 1973. S. 310-311.
[15] Ibid. S. 316-317.
[16] Софийская вторая летопись // ПСРЛ. Т. 6. С.-Петербург, 1853.С. 233.
[17] Каштанов С. М. Социально-политическая история России концаXV – первой половины XVI в. Москва, 1967. С. 123.
[18] Кучкин В. А. О времени написания Буслаевской псалтири // Древ­нерусское искусство. Рукописная книга / Под ред. О. И. Подобедоваи Г. В. Попова. Москва, 1972. С. 223-224.
[19] Зимин А. А. Россия на рубеже XV—XVI столетий. Очерки социально-политической истории. Москва, 1982. С. 64.
[20] Peltz W. Suwerenność państwa w praktyce i doktrynie politycznej RusiMoskiewskiej (XIV-XVI w.) Zielona Góra, 1994. S. 17.
[21] Codex Epistolaris Saeculi Decimi Quinti. Т. 3. Cracoviae, 1894. Nr 263.P. 289.
[22] Густынская летопись // ПСРЛ. Т. 2. С.-Петербург, 1843. С 362; гл.таксама найноўшае выданне: Latopis Hustyński / Opracowanie, przekładi komentarze H. Suszko. Wrocław, 2003. S. 223.
[23] Gwagnin A. Kronika Sarmacyey Europskiey. Kraków, 1611. Kronika W. X. Litewskiego. S. 66.
[24] Barycz H. Bielski Joachim // Polski Słownik Biograficzny. T. 2. Kraków,1936. S. 63.
[25] Bielski M. Kronika Polska … nowo przez Joachima Bielskiego … wydana.Kraków, 1597. S. 489.
[26] Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi.Królewiec, 1582. S. 679.
[27] Дыскусійнае пытанне аб суадносінах гістарычных твораў М. Стрыйкоўскага i A. Гваньіні не мае вырашальнага значэння для даследаванайпраблемы i таму ў артикуле не разглядаецца.
[28] Гл.: ПСРЛ. Т. 32. Москва, 1975. С. 99.
[29] Улащик H. H. „Литовская и Жмоитская кроника” и ее отношение к хроникам Быховца и М. Стрыйковского // Славяне и Русь. Москва,1968. С. 358-360.
[30] Wapowski В. Kroniki… część ostatnia, czasy podługoszowskie obejmująca. Kraków, 1874. P. 39.
[31] Cromer M. De origine et rebus gestis Polonorum libri XXX. Basileae,1568. P. 437-438.
[32] Vide: Gorski St. Commentarius rerum gestaram a Sigismundo primo regePolonie, magno duce Lithuaniae // Acta Tomiciana (AT). T. 1. Posnaniae,1852. Nr VIII. P. 18.
[33] Vide: Cromer M. Op. cit. P. 436, 438.
[34] Wapowski B. Op. cit. P. 39.
[35] Gorski St. Commentarius rerum gestaram a Sigismundo primo rege Polo­nie, magno duce Шшапіае // AT. T. 1. Nr VIII. P. 18.
[36] Wapowski B. Op. cit. P. 68-69.
[37] Тэстамент Аляксандра гл.: AT. Т. 1. Supplementum. Nr 6. P. 20-21; Baliński M. Historia miasta Wilna. T. 2. Wilna, 1836. S. 204-210.
[38] Wapowski B. Op. cit. P. 39. На гзгую асаблівасць геаграфічных поглядаўБ. Вапоўскага звярнуў увагу ўжо М. Кромер. Гл.: Kromer M. Polska,czyli O położeniu, ludności, obyczajach, urzędach publicznych KrólewstwaPolskiego księgi dwie. Olsztyn, 1984. S. 36.
[39] Герберштейн С. Записки о Московии. Москва, 1988. С. 186, 240.
[40] Новгородская четвёртая летопись // ПСРЛ. Т. 4. Ч. 1. Москва, 2000.С. 538.
[41] Decjusz J. L. Księga o czasach króla Zygmunta. Warszawa, 1960. S. 79.
[42] [Gorski St.] De rebus anno MDXIV gestis commentarius // AT. T. 3. Posnaniae, 1853. P.4.
[43] Wapowski B. Op. cit. P. 117.
[44] AT. T. 3. Nr 232. P. 182.
[45] Больш падрабязна пра гэта гл.: Белы А. Хроніка Белай Русі. Нарысадной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000. С. 137, 142, 143-152, 154-168,188.
[46] Bujak Fг. Wykład geografii Jana z Głogowy z г. 1494 [w:] Ejusdem. Studjageograficzno-historyczne. Kraków, 1925. S. 75.
[47] Zwiercan M. Jan z Głogowa // Polski Słownik Biograficzny. T. 10. Zesz. 3.Wrocław – Warszawa – Kraków, 1963. S. 451.
[48] Akta Aleksandra króla polskiego, wielkiego księcia litewskiego i t.d.(1501-1506) / Wyd. Fг. Papee. Kraków, 1927. Nr 270, 271. S. 443, 444,448. Гл. таксама: Белы А. Назв. праца. С. 119.
[49] Сборник Русского исторического общества. Т. 53. С.-Петербург, 1887.С. 182.
[50] Тамсама. Т. 35. С.-Петербург, 1882. С. 633, 634.
[51] Тамсама. Т. 59. С.-Петербург, 1887. С. 274.
[52] Тамсама. С. 276.
[53] Тамсама. Т. 71. С.-Петербург, 1892. С 260.
[54] Тамсама. С. 272.
[55] Тамсама. С. 362.
[56] Gwagninus A. Sarmatiae Europae descriptio. Cracoviae, 1578. Magni Ducatus Lithvaniae … descriptio. Fol. 4.
[57] Цыт. паводле: Савва В. И. Московские цари и византийские василевсы.К вопросу о влиянии Византии на образование идеи царской властимосковских государей. Харьков, 1901. С. 345.
[58] Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. Т. 8.С.-Петербург, 1873. С. 399.
[59] Тамсама. Т. 9. С.-Петербург, 1877. С. 668.
[60] Могилёвская хроника Т. Сурты и Ю. Трубницкого // ПСРЛ. Т. 35.Москва, 1980. С. 257.
[61] Тамсама. Предисловие. С. 16.
[62] Татищев В. Н. Избранные труды по географии России. Москва, 1950.С. 111, 145.
[63] Зайкоўскі Э. М. Арэалы культур жалезнага веку i гістарычныя вобласціБеларусі // Насельніцтва Беларусі i сумежных тэрыторый у эпохужалеза. Тэзісы дакладаў канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з днянараджэння А. Р. Мітрафанава. Менск, 1992. С. 52-53.
[64] Jakubowski J. Studya nad stosunkami narodowościowemi na Litwie przed Unią Lubelską. Warszawa, 1912. S. 24.
[65] Ochmański J. Op. cit. S. 73.
[66] ПСРЛ. T. 32. C. 41.
[67] Stryjkowski M. Op. cit. S. 407-408.
[68] Ibid.
[69] Полоцкие грамоты XIII – начала XVI вв. / Сост. А. Л. Хорошкевич.Вып. 1. Москва, 1977. № 10. С. 51.
[70] Тихомиров M. H. Список русских городов дальних и ближних //Исторические записки. Т. 40. Москва, 1952. С. 218-219.
[71] Наумов Е. П. К истории летописного „Списка русских городовдальних и ближних” // Летописи и хроники, 1973 г. Москва, 1974.С. 156-157.
[72] Подосинов А. В. О принципах построения и месте создания „Спискарусских городов дальних и ближних” // Восточная Европа в древностии средневековье. Сборник статей. Москва, 1978. С. 40, 45-46.
[73] Янин В. Л. Новгород и Литва: пограничные ситуации XIII—XV веков.Москва, 1998. С. 67.
[74] ПСРЛ. Т. 35. С. 34-35, 57-58, 76-77, 107, 142-143, 189-190 i інш.
[75] Kamieniecki W. Ograniczenia wyznaniowe w prawodawstwie litewskimw XV i XVI wieku // Przegląd Historyczny. 1911. T. 13. S. 276. Да падобных высноў — праўда, грунтуючыся на актавым матэрыяле —прыйшоў М. Любаўскі. На яго думку, „Русею” ў ВКЛ называлі воласці,размешчаныя па Сярэднім Дняпры i яго прытоках: Сажы, Бярэзіне iніжняй Прыпяці. Гл. ЛюбавсКїй М. К. Цыт. праца. С. 6, 12.
[76] Гл.: Коцебу А. Свитригайло, великий князь литовский. С.-Петербург,1835. Прибавление. С. 10-12, 8-9.
[77] Хроника Быховца // ПСРЛ. Т. 32. С 144.
[78] Stryjkowski M. Op. cit. S. 407-408, 516, 518.
[79] Dlugossius J. Op. cit. P. 85.
[80] Русская историческая библиотека (далей — РИБ). Т. 30. Ст. 100, 199,254.
[81] РИБ. Т. 30. Юрьев, 1914. Ст. 894.
[82] Пар.: Ochmański J. Op. cit. S. 72
[83] Для параўнання гл.: Любавский M. К. Цыт. праца. Дадатак „Политическая карта Литовско-Русского государства конца XV и начала XVI века”.
[84] Пар.: Насевіч В., Спірыдонаў M. Цьгт. праца. С. 14.
[85] Тамсама. С. 20-21.
[86] Тамсама. С. 13.
[87] Меховский М. Трактат о двух Сарматиях / Введение, перевод икомментарий С.А. Аннинского. Москва — Ленинград, 1936. С. 94—112,172-188.
[88] Vide: Kromer M. Polska… S. 15-100.

Наверх

Бон , Томас М. “Мінскі феномен”. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.; пер. з ням. мовы М. Рытановіч; навук. рэд. Г. Сагановіч. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. 436 с., 28 іл.

Жніўня 18, 2006 |

Томас Бон – нямецкі гісторык, які займаецца вывучэннем урбанізацыйных працэсаў у Беларусі. Ён працуе ў г. Гісэне на аддзяленні ўсходнееўрапейскай гісторыі. Таксама ён з’яўляецца сябрам Таварыства па вывучэнні гарадской гісторыі і ўрбанізацыйных працэсаў. Гэтая праца вучонага – самае значнае даследаванне пра развіццё Мінска найноўшага часу. Беларускае выданне стала трэцім, пасля нямецкага і расійскага. У кнізе Томас Бон аналізуе феномен сталіцы Беларусі як “узорнага сацыялістычнага горада”, што, як лічыць аўтар, быў цалкам створаны пасля Другой сусветнай вайны. У гэтым даследаванні вучоны разглядае развіццё горада Мінска пасля Другой сусветнай вайны на аснове наступных зрэзаў: планіроўка і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, жыццё і будні насельніцтва. Вывучэнне сацыялістычнага горада як “жыццёвай прасторы” разам з яго асяроддзем, субкультуры, горадабудаўнічай палітыкі ўладаў і рэальна атрыманых вынікаў урбаністычных эксперыментаў у БССР стала асноўнай тэмай даследавання. Сваёй кнігай Т. Бон распрацаваў мадэль для вывучэння супольнасцяў савецкага ўзору, працэсаў мадэрнізацыі ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Некалькі заўваг да праблемы развіцця гістарычнай геаграфіі

Ліпеня 26, 2006 |

У 2017 г. у Ольштыне выйшла з друку манаграфія Анны Пыташ-Каладзейчык, у якой разгледжана праблема прававых, адміністрацыйных, маёмасных і тэхнічных умоў выкарыстання водных рэсурсаў у велікакняскіх маёнтках заходняй часткі Гарадзенскага павета ў XVI ст. [1] (8). Азнаямленне са зместам кнігі, зрэшты, як і з іншымі працамі аўтаркі, стала не толькі добрай нагодай для разважанняў пра дасягненні гістарычнай геаграфіі як дапаможнай гістарычнай дысцыпліны, але чарговым прыкладам, які наводзіць на роздум аб патрэбе паглыблення гісторыка-геаграфічных даследаванняў у Беларусі.

Зазначым, што распрацоўка названай праблемы можа выклікаць пэўныя сумненні з прычыны сваёй “вузкасці” і дробнатэмнасці. Разам з тым аналіз зместу працы расстаўляе ўсе кропкі над “і”. Чытаць далей →

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: Нарматыўны даведнік (Уладзімір Свяжынскі, Міхаіл Спірыдонаў)

Снежня 4, 2005 |


Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: Нарматыўны даведнік / І. А. ГАПОНЕНКА, І. Л. КАПЫЛОЎ, В. П. ЛЕМЦЮГОВА і інш.; Пад рэд. В. П. ЛЕМЦЮГОВАЙ. Мінск: Тэхналогія, 2003.

Геаграфічны паказальнік — найважнейшы элемент археаграфічнага выдання, а найважнейшае ў гістарычнай картаграфіі — лакалізацыя айконімаў і іншых геаграфічных назваў. Без даведнікаў мясцовых найменняў выкананне гэтых задач немагчымае. У 1981 г. выйшаў доўгачаканы слоўнік назваў населеных пунктаў Беларусі ў шасці тамах па ўсіх абласцях[1], які ўжо столькі гадоў задавальняе патрэбы карыстальнікаў розных профіляў ад гісторыкаў да працаўнікоў афіцыйных устаноў. Якая была патрэба ў падрыхтоўцы і выданні даведніка? (У далейшым для зручнасці і кароткасці мы будзем карыстацца назвамі „слоўнік“ — для выдання Я. Рапановіча, „даведнік“ — для рэцэнзаванага выдання). Ну, найперш тая акалічнасць, што за час, які прайшоў з выхаду ў свет слоўнікаў Рапановіча, апошнія сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Акрамя таго, за гэты самы час у сістэме населеных пунктаў краіны ў выніку знікнення адных і перайменавання другіх адбыліся пэўныя змены, якія даведнік і рэгіструе.

Даведнік захоўвае пераемнасць у падыходах да ўнармавання беларускай айканіміі, ужытых у слоўніку Я. Рапановіча. Пры гэтым, паводле вызначэння саміх укладальнікаў, гэта даведнік новага пакалення. Важна найперш тое, што даведнік рэгіструе змены, якія адбыліся ў складзе беларускіх айконімаў з часу выхаду ў свет слоўніка Я. Рапановіча. У адрозненне ад слоўніка, які ўяўляе сабой у аснове сваёй тэзаўрус назваў населеных пунктаў, новае выданне кваліфікуецца як нарматыўны даведнік, г.зн. тут, акрамя падачы спісу назваў, звернута ўвага на нарматыўны бок іх падачы з улікам перагляду традыцый.

Прадмова пачынаецца з гісторыі цяперашняга сталічнага рэгіёнy рэспублікі, закранаюцца перыпетыі — пераходу ад назвы сталіцы „Менск“ да „Мінск“ і адпаведна назвы яе жыхароў. Даюцца кліматычная, геаграфічная характарыстыкі рэгіёну, кароткая гісторыя яго ад каменнага веку да нашых дзён, а таксама даецца азначэнне паселішчаў паводле рангу. Усе звесткі цалкам правамерныя пры першай спробе збору айканіміі рэспублікі, якім з’яўляецца слоўнік. Уступ да даведніка — далейшы этап у вывучэнні беларускай айканіміі. Рэдактар выдання дае змястоўны аналіз асноўных тэндэнцый у фармаванні сучаснага складу айконімаў Беларусі. Складанасць задачы, якую паставілі перад сабой укладальнікі — у вызначэнні пры наяўнасці шэрагу варыянтаў нарматыўнага. Як адзначаецца ў прадмове, справа ў тым, што беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванасцю і непісьменным афармленнем праз неспрыяльнасць сітуацыі для беларускай мовы. У выніку паланізацыі склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыянальнай айканіміі — афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (традыцыйная). Пасля ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі з’яўленню новых варыянтаў садзейнічаў запіс кірылічным пісьмом ранейшых паланізаваных варыянтаў. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі, у пісьмовай практыцы запанавалі паланізаваныя формы, многія з якіх яшчэ і сёння прызнаюцца за афіцыйныя, накшталт Азярыска замест Азярышча, Бжэгі зам Берагі, Гурка замест Горка, Дамброва замест Дуброва, Забрэззе замест Забярэжжа, Туржэц замест Турэц, Хойна замест Хвойна і г.д. (с. 8). Так беларуская айканімія набыла ненатуральную для яе польскую афарбоўку, што стварае скажонае ўяўленне пра этнічную прыналежнасць жыхароў адпаведных паселішчаў. Яшчэ большую шкоду нанесла беларускай айканіміі яе наступная русіфікацыя, у выніку якой шматлікія айконімы былі наогул дээтымалагізаваныя, цалкам адарваныя ад мясцовых каранёў, як, напрыклад, назвы тыпу Чемерисы (расійскім інтэрпрэтатарам гэтага айконіма ў такім выглядзе замест беларускай назвы травы чамярыцы, якая шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне і ў варажбе, была бліжэй назва адной з этнічных меншасцяў Паволжжа черемисы ‘мары, марыйцы’ — можна падумаць, што менавіта гэтая народнасць жыве ў той вёсцы). Так з’явіліся і Пушкино замест Пукшына, Щитики замест Шыцікі, Крашевица замест Каршавіца. У шэрагу выпадкаў беларуская назва прыводзілася ў адпаведнасць са звыклымі для рускамоўных інтэрпрэтатараў словаўтваральнымі стэрэатыпамі: Ивановичи замест Іванічы. Расійская інтэрпрэтацыя прыналежных прыметнікаў мужчынскага роду ў выглядзе адпаведных прыметнікаў ніякага роду Барбарова замест Барбароў стала нормай і беларускай мовы. Найчасцей пры такіх інтэрпрэтацыях мела месца элементарная неахайнасць, нежаданне і няздольнасць зразумець сутнасць назвы, а галоўнае — некампетэнтнасць інтэрпрэтатараў, іх казённа–бюракратычны падыход: Бабёнки замест Бабінка, Глушницы замест Глушынцы, Зелёнки замест Зелянкі, Двесница замест Звесніца, Головичи замест Галавачы, Ожики замест Вожыкі, Сморговка замест Смагароўка і г.д. У выніку назвамі беларускіх вёсак часам станавіліся „непечатные“ перлы расійскай мовы. Пры савецкай уладзе з яе „мудрай ленінскай нацыянальнай палітыкай“ становішча не было выпраўлена і ў прынцыпе выпраўлена быць не магло. Наадварот, яшчэ больш шкоды нанесла кампанія па перайменаванні, якая дасягнула свайго апагею ў 1960–я г. У выніку перайменавання на змену арыгінальным старажытным назвам, якія ўтрымліваюць у сабе каштоўную інфармацыю пра мінулае краю, прыйшлі манкурцкія, безгустоўныя, пазбаўленыя народнага каларыту штампы тыпу Сонечнае, Жамчужны (назва свінакомплексу на Берасцейшчыне!), Красны Дар, Красная Паляна, Майскі, Сцяг, Кастрычнік (а чым горшыя, напрыклад, Сакавік, Жнівень ці Лістапад?), Пралетарыя, Савецкая (!), а колькі ўсяго Чырвонага і нават Краснага! Часам нават здараліся і перлы накшталт Чырвонага Алёсу (перайменавальнікі, магчыма, не ведалі, што алёс — ‘балота’), Краснага свету (па правілах дарожнага руху — праезд забаронены?).

Нашыя продкі, жывучы на спрадвечных балцкіх землях, захавалі мноства даўніх ранейшых геаграфічных назваў. У выніку гэтыя назвы — цяпер каштоўныя сведкі даўняй гісторыі. Але ў XX ст., будучы безабароннай перад тварам бяздарных перайменаванняў, Беларусь апынулася ў сітуацыі, блізкай да той, якая была ва Ўсходняй Прусіі пасля адыходу яе да Расіі. Нямецкія заваёўнікі ў асноўным захавалі прускія і літоўскія айконімы, трохі падправіўшы іх у адпаведнасці з законамі сваёй мовы, іншы раз з мэтай уяўна–этымалагічнага вытлумачэння балцкай назвы. У тым выпадку, калі форма назвы ў прынцыпе не супярэчыла стэрэатыпам нямецкай мовы, яе пакідалі без зменаў. Пры гэтым звычайна не мянялася значэнне слова і айканімічны ландшафт у аснове сваёй заставаўся ранейшым. Такім чынам, не змяншаючы віны немцаў–заваёўнікаў перад карэннымі жыхарамі рэгіёну, трэба прызнаць, што да мясцовай айканіміі яны падышлі ашчадна. Зусім па–іншаму зрабілі ў ХХ ст. апантаныя ідэяй сусветнай рэвалюцыі бальшавікі[2]. Для найхутчэйшай інкарпарацыі Каралявеччыны ў склад Расійскай Федэрацыі ранейшыя нямецкія і балцкія айконімы ў тэрміновым парадку замяняліся расійскімі. Прычым апошнія браліся са столі, выкарыстоўваліся ўзоры з іншых рэгіёнаў Расіі. Новыя назвы штучныя, не звязаныя з ландшафтам, яны не нясуць у сабе якой–небудзь гістарычна–культурнай інфармацыі, а значыць не ўяўляюць культурнай каштоўнасці, таму ў будучым пры ўмове ўсведамлення гэтага там не выключаны зварот да ранейшых.

Трэба, аднак, сказаць, што часам пры пошуках назваў для новых паселішчаў здараліся і несумненныя ўдачы. Так, пасёлак беларускіх атамшчыкаў пад Мінскам быў названы прыгожа і па–тутэйшаму, з улікам навакольнага ландшафту — Сосны. Размешчаную на процілеглым баку Магілёўскай шашы вёску, якая раней была падсобнай гаспадаркай БВА, спачатку хацелі назваць Ленінкай, але перамог здаровы сэнс, і вёска была названа таксама арыгінальна і па–тутэйшаму — Прылессе (знаходзіцца на ўскрайку лесу). Спрадвечныя першародныя назвы захоўваюцца ў народзе, што і дае шанец на іх вяртанне, напрыклад, замест штучнага і незразумелага Ловша — даўняе Лоўжа і г. д. Часам у вуснах народа першапачатковая іншамоўная назва ў выніку асіміляцыі набывае вельмі арыгінальны і цікавы выгляд, напрыклад, Кузбэрак замест Аўгустберг (прадмесце Вулы).

Як пісаў у прадмове да свайго слоўніка Я. Рапановіч, „сапраўднай афіцыйнай формай айконіма, як і ўсякага іншага тапоніма, неабходна лічыць назву, якой карыстаецца сам народ“. Аднак на Беларусі не заўсёды захоўваюць гэтае правіла. Так, слова Вялікі ў складовай назве часта пры перадачы яе па–руску перакладаецца, напрыклад, Вялікі Бор — Большой Бор, Вялікае Горадна — Большое Городно, Вялікая Трасцяніца — Большая Тростеница. Па–першае, гэта непавага да мовы, культуры свайго народа, па–другое, у выніку парушаецца ідэнтычнасць назвы, яе адрасная функцыя.

Слоўнік Я. Рапановіча — у асноўным вынік працы энтузіяста. Аўтар раіўся толькі з асобнымі вучонымі–спецыялістамі сумежных галін навукі П. Шубам, В. Жучкевічам, С. Грабчыкавым, Г. Каханоўскім, атрымаў рэкамендацыю навуковага савета аддзялення грамадскіх навук АН БССР слоўніка да друку. Даведнік жа, як піша ва ўступе навуковы рэдактар, доктар філалагічных навук прафесар В. Лемцюгова, прайшоў салідную навуковую і грамадскую апрабацыю: рукапіс яго чатыры разы ўзгадняўся ў раённых выканаўчых камітэтах, неаднаразова абмяркоўваўся на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, ён цалкам прыведзены ў адпаведнасць з афіцыйна прынятым адміністрацыйна–тэрытарыяльным падзелам краіны. Даведнік выкананы пры шырокім удзеле грамадскасці Беларусі — настаўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў вну, супрацоўнікаў краязнаўчых музеяў, работнікаў сельскіх саветаў, райвыканкамаў. У яго салідная крыніцавая база: калі слоўнік Я. Рапановіча складзены пераважна на аснове асабістых запісаў на месцы і перапіскі з мясцовымі карэспандэнтамі, то пры падрыхтоўцы даведніка кола выкарыстаных друкаваных матэрыялаў было значна шырэйшым — гэта археаграфічныя выданні, усемагчымыя карты, атласы, даведнікі, айчынныя і замежныя, даўнейшыя і сучасныя.

Структура даведніка вылучаецца сваёй прадуманасцю. Па прыкладзе слоўніка Я. Рапановіча (у адрозненне, аднак, ад апошняга не ў канцы, а як візітныя карткі паселішчаў — у пачатку кнігі) алфавітныя спісы населеных пунктаў падаюцца паводле іх тыпу з „пашпартнымі дадзенымі“ (найважнейшымі параметрамі) населеных пунктаў. Да населенага пункта кожнага рангу ўказаны: найбліжэйшая чыгуначная станцыя і адлегласць да яе; адлегласць да абласнога цэнтра, тэрыторыя, колькасць гарадоў, гарпасёлкаў, пасялковых і сельскіх саветаў іншых рангаў).

Каб зрабіць даведнік зразумелым і зручным для ўсіх катэгорый карыстальнікаў, як айчынных, так і замежных, найважнейшыя структурныя адзінкі яго зместу даюцца на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Гэта найперш прадмова, без азнаямлення з якой немагчыма правільна карыстацца матэрыяламі. На дзвюх мовах падаюцца і паказальнікі ў канцы кнігі. З улікам таго, што Беларусь паступова ўваходзіць у сусветную інфармацыйную прастору, дзе кантактаванне ажыццяўляецца з дапамогай лацінскага алфавіта, і ўсё больш беларускіх геаграфічных назваў трапляе ў замежныя лацінапісныя тэксты, у даведніку ўпершыню ўвесь рэестр беларускіх назваў населеных пунктаў пададзены, акрамя кірылічнага, і лацінскім шрыфтам. Лацінічны варыянт дазваляе правільна ўзнаўляць гукавы бок айконімаў з тым, каб потым транслітараваць іх графічнымі сродкамі любой іншай мовы. Паколькі нельга ігнараваць факт, што побач з кірыліцай у беларускай мове ў розныя часы і асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца лацінка, у даведніку, такім чынам, айканімічны матэрыял аказваецца распрацаваным глыбей, чым у слоўніку. Наяўнасць лацінскіх транслітарацый дапаможа карыстацца айканімічнай інфармацыяй даведніка замежнаму даследчыку, а айчыннаму гісторыку — беларускімі лацінапісьмовымі крыніцамі.

Розніцай у жанрах выданняў абумоўлены розны характар падачы рэестравага матэрыялу: слоўнік пабудаваны на падачы тапонімаў у межах выдання ў алфавітным парадку. У загалоўнай частцы артыкула на кожную назву даецца форма вытворнага ад яе прыметніка, у тлумачальнай — суадносныя з загалоўнай мясцовыя назвы вышэйшых рангаў — сельсавета і раёна. Для зручнасці карыстання ў канцы дадзены паказальнік прыведзеных у кнізе назваў, хоць пры падачы іх у асноўнай частцы ў алфавітным парадку алфавітны паказальнік у канцы кнігі выглядае лішнім. Мэта — максімальна падаць сукупнасць назваў населеных пунктаў вобласці ў алфавітным парадку. Пашыраюць кола карыстальнікаў выдання табліцы раёнаў, пасялковых і сельскіх саветаў з указаннем гістарычных і статыстычных дадзеных на кожную назву.

У даведніку ж назвы размешчаны, па сутнасці, гнездавым спосабам — па сельсаветах, а ўнутры сельсавета — па алфавіце, пры гэтым сукупнасць назваў населеных пунктаў кожнага асобнага сельсавета падаецца ў выглядзе табліцы, у якой на кожную з іх прыведзена найважнейшая для тапоніма арфаграфічна–граматычная інфармацыя — граматычны род, парадыгма скланення з формаў роднага, творнага і меснага склонаў, пры наяўнасці даюцца варыянты формаў, напрыклад, кароткая і поўная формы роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду з канчаткамі –ай і –аю. Гэта дазваляе карыстальнікам–нелінгвістам пазбегнуць магчымых памылак пры самастойным утварэнні гэтых склонавых формаў. У абгрунтаванне прапанаваных нарматыўных формаў айконімаў выкладаюцца арфаграфічныя правілы, паводле якіх яны выпрацаваныя, што засцерагае карыстальнікаў ад непрадуманых, некваліфікаваных рашэнняў у будучым. Гэтую бадай самую складаную тэарэтычную праблему выдання дапамагло вырашыць тое, што рэдактар, прафесар В. Лемцюгова — вядомы спецыяліст у галіне айканіміі, яна — аўтар грунтоўных навуковых прац у гэтай галіне. Гранічнасць паўнаты інфармацыі па кожным рэестравым айконіме дасягаецца падачай у канцы рубрыкі айконімаў пэўнага сельсавета табліцы варыянтаў рэестравых формаў. Прыведзеныя ў пачатку і канцы кірылічная і лацінская версіі геаграфічнай карты вобласці не даюць магчымасці лакалізаваць кожны айконім, але дапамагаюць зрабіць гэта арыенціровачна.

Шмат якія зніклыя назвы незаслужана забытыя. Многія з іх — неацэнная гістарычная крыніца, напрыклад, Адрывонж (назва шляхецкага герба), Банцараўшчына (у час раскопак ля гэтай вёскі была адкрыта археалагічная культура — папярэдніца культуры беларусаў), Барсучына (барсукова нара), Басманы, Бацвіннікі (малавядомы экзаэтнонім беларусаў), Белы Слуп, Валатоўка „паганскі надмагільны курган“, Дайнава (назва аднаго з балцкіх плямёнаў), Княжая Магіла, іншыя — крыніца эстэтычнай асалоды: Божы Дар, Бор, Бярозавы Мост, Бярозаўка, Вадапой, Вішнёва, Воўчае Балота, Глыбокі Ручай, Грэбелька, Клянок — гучаць як радкі лірычнага верша.

Як быць з перайменаваннямі тыпу Кастрычнік, Краснае Знамя, Красны Пахар, Красны Дар? Рэаліі такія, што ў будучым ад гэтых перайменаванняў усё роўна трэба будзе адмаўляцца, бо звароту да сацыялістычнага ладу, які канчаткова дыскрэдытаваў сябе ў вачах чалавецтва, ужо не будзе, інакш яны ўвесь час будуць нагадваць пра не самыя лепшыя часы нашае гісторыі, у тым ліку і пра заганную валюнтарысцкую практыку перайменаванняў за кошт гвалтоўнай адмены спрадвечных народных айконімаў ва ўгоду мінучым папулісцкім ідэям. Неацэнны скарб спрадвечных народных айконімаў не павінен загінуць. Дзеля гэтага, калі мае месца перайменаванне, трэба ўказаць новую назву, прынятую ўзамен ранейшай, а да кожнай новай назвы — ранейшую. Як, напрыклад, зрабілі літоўцы з назвамі цяперашняй Калінінградскай вобласці. Як вядома, тэрыторыя цяперашняй Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі — гэта былая Прусія, спрадвечная балцкая тэрыторыя. У выніку складанасці гістарычнага лёсу гэтага рэгіёну ўтварыліся тры слаі айканіміі: прускі, нямецкі, расійскі. М. Размукайтэ быў падрыхтаваны і зацверджаны Дзяржаўнай камісіяй па мове Літоўскай Рэспублікі „Спіс традыцыйных літоўскіх найменняў мясцовасцяў Каралявецкага краю“. Выдадзены нядаўна зборнік артыкулаў літоўскіх вучоных, прысвечаны мінуламу гэтага краю, забяспечаны створаным на аснове гэтага спісу паказальнікам, які складаецца з трох частак — да кожнай прускай (літоўскай) назвы прыводзяцца адпаведныя пазнейшыя нямецкая і расійская[3].

Укладальнікі рэцэнзаванага даведніка, на жаль, не пайшлі ў гэтых адносінах далей за свайго папярэдніка Я. Рапановіча: страчаныя назвы прыводзяцца, але як цяпер называюцца адпаведныя населеныя пункты, не ўказваецца. Ва ўмовах нестабільнасці палітычнай сітуацыі, калі корпус айчыннай айканіміі (гэтая каштоўная частка нацыянальнай культурнай спадчыны) працягвае падвяргацца дэфармацыі, у выніку якой ён дэнацыяналізуецца, трэба прыняць захады да захавання яго ў першародным выглядзе, дзеля чаго падрыхтаваць Нацыянальны рэестр беларускай айканіміі, у якім трэба ўказаць новую назву, прынятую ўзамен ранейшай, калі мела месца перайменаванне, а да кожнай новай назвы трэба прывесці ранейшую. Думаецца, з прыведзенымі паралельна старымі і новымі назвамі ўзровень паказальніка і даведніка ў цэлым быў бы вышэйшым. Вельмі ўсцешна, аднак, што ўкладальнікі ставяць перад сабой не толькі тэарэтычныя, але і практычныя задачы: з завяршэннем падрыхтоўкі даведніка яны не маюць намеру спыняць працу ў галіне айчыннай айканіміі. У перспектыве — падрыхтоўка прапаноў пераводу некаторых варыянтных назваў у разрад асноўных, нарматыўных, з тым каб пазбавіць нашу айканімію ад пазнейшых штучных напластаванняў. У гэтым глыбокі патрыятычны сэнс іх працы. У наш час, калі многія працаўнікі на ніве беларушчыны апусцілі рукі, пайшлі ва ўнутраную эміграцыю, знаходзяцца людзі, якія наперакор цяжкасцям працягваюць урабляць гэтую ніву, і гэта ўсяляе аптымізм.

Мінск

Уладзімір Свяжынскі, Міхаіл Спірыдонаў


[1] Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Мінск, 1977; яго ж: Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці. Мінск, 1980; яго ж: Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці. Мінск, 1981; яго ж: Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Мінск, 1982; яго ж: Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці. Мінск, 1983; яго ж: Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мінск, 1986.
[2] Шилас В. Кёнигсбергский край литовцу не чужой // От Мажвидаса до Видунаса. Творцы и хранители литовской культуры в Кёнигсбергском крае. Сост. В. Шилас. Вильнюс, 1999.
[3] Шилас В. Литовские — немецкие — русские наименования местностей Кёнигсбергского края (Калининградской области) // От Мажвидаса до Видунаса. Творцы и хранители литовской культуры в Кёнигсбергском крае. С. 241—262.

Наверх

Расціслаў Баравы. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“ план горада і яго магчымы аўтар

Снежня 19, 2004 |


ХVI стагоддзе пачалося для Менска ў 1499 г., калі вялікі князь Аляксандр „…хотечы положенье места нашого Менского в мере лепъшой поставити, абы люди нашы там мјшкаючыи, через врад добрый а справедливый были размножены…“[1], выдаў гораду грамату на магдэбургскае права. У юрыдычным плане магдэбургскае права, калі казаць спрошчана, зводзілася да таго, каб мяшчане дадзенага горада („фізічныя асобы“) і горад у цэлым („юрыдычная асоба“) былі выдзелены з навакольных зямель і іх насельніцтва, гэта значыць — са сферы ўладарных паўнамоцтваў вялікакняжацкага намесніка. Звязаныя з гэтым эканамічныя прывілеі заключаліся ў вызваленні жыхароў горада ад шэрагу агульнадзяржаўных падаткаў і натуральных павіннасцяў. Часам некаторыя з іх замяняліся грашовымі выплатамі. Уводзіўся таксама шэраг пра­тэкцыя­ні­с­ц­кіх мераў для рамеснікаў, дробных гандляроў і купцоў горада.

Часта атрыманне якім–небудзь населенным пунктам магдэбургскага права суправаджалася і шэрагам мерапрыемстваў горадабудаўнічага характару — аж да „адводу і вымярэння“ гарадской плошчы, вуліц і пляцовак для кожнага домаўладальніцтва[2]. Аднак гэта датычылася толькі дробных і перш за ўсё новых („осаженых… на сыром корени…“) мястэчак, што было асабліва характэрна для другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Улічваючы, што Менск да моманту атрымання магдэбургскага права існаваў ужо каля пяці стагоддзяў і быў адным з найбуйнейшых гарадоў ВКЛ, прывілей на магдэбургскае права не мог паўплываць непасрэдна на планаванне, забудову і знешні выгляд горада.

Сапраўды, акрамя дазволу „на местъцу годномъ… справити ратуш…“, у яго тэксце можна адзначыць толькі два параграфы, ускосна звязаныя з пытаннямі горадабудаўніцтва. Вялікі князь аддае „войту и бурмистром… вси места пустыи в месте и вкруг места поля наши ку осаженью и розмноженью людей…“ — з гэтай тэрыторыі выключаецца толькі „пашня наша городовая“, г. зн. уласная вялікняжацкая ралля „двора Менского“[3]. З гэтым параграфам прывілею пераклікаецца і наступны, які дае „доброволенство всим мещаном, подле давного обычаю, брати дерево на будоване домовъ их и теж на кухню — в борехъ и в лесехъ за тры мили около местъца… окроме бортного древа… Такежъ где пред тымъ скоть свой… пасывали и нине доброволно имъ… паствити“[4].

Пакідаючы пакуль убаку горадабудаўнічыя праблемы і ацэньваючы прывілей 1499 г. у цэлым, можна адзначыць, што да вельмі выгаднага (у нейкай меры — выключнага) геа­графічнага палажэння Менска[5] дадаўся шэраг спрыял­ьных фактараў адміністрацыйна–юрыдычнага характару, якія ў многім вызначылі далейшы лёс горада. Аднак ваенна–палітычная сітуацыя, што складалася ў першай чвэрці XVI ст., не дазволіла Менску адразу і ў поўнай меры выкарыстаць тыя магчымасці.

У 1505 г. горад быў узяты, поўнасцю разрабаваны і спалены крымскімі татарамі (ацалеў толькі Замак)[6]. У 1508 г. Менск трапіў амаль у месячную асаду (але горад узяты не быў), пазней навакольная мясцовасць горада тры або чатыры ра­зы спусташалася маскоўскім войскам — апошні раз у 1519 г.[7] Хаця пасля 1505 г. Менск ні разу не быў узяты, але неаднаразовае спусташэнне навакольнай мясцовасці, ужо не гаворачы пра сам факт пастаянных ваенных дзеянняў на ўсходніх і паўночна–ўсходніх межах ВКЛ, пазбавіла горад асноўнай крыніцы даходаў — непасрэдных і ўскосных паступленняў ад транзітнага гандлю. Працяглы мірны перыяд — амаль уся другая чвэрць XVI ст. — спрыяў буйнаму росквіту горада. Паказчык гэтага — рэзкі рост „мыта“, якое спаганялася з мясцовых і замежных купцоў на Менскай мытні[8].

Безумоўна, усе гэтыя працэсы так ці інакш адбіва­ліся на выглядзе горада — перш за ўсё на яго тэрытарыяльным росце. Аднак стыхійны рост ускраін толькі ў невялікай ступені мог уплываць на структуру горада ў цэлым. Практычна ня­зменнымі заставаліся асноўныя элементы гэтай структуры — Замак і Стары горад, якія тапаграфічна і генетычна былі звязаны з галоўнай планавальнай воссю горада — сухапутным транзітам „усход — паўднёвы захад“, прывязаным да пераправы (потым — моста) цераз р. Свіслач[9]. Вакол гэтых трох асноўных элементаў, якія складалі першапачатковую структуру горада, групаваліся пасады — неўмацаваныя (у адрозненне ад Замка або Старога горада) жылыя і гандлёвыя тэрыторыі.

Першапачатковыя пасады імкнуліся да месцаў, зручных для рачных прычалаў (раён т. зв. Менскага порта на стыку сучасных вуліц Гандлёвай і Інтэрнацыянальнай, таксама раён сучасных вуліц Старавіленскай і Старажоўскай), да тэрыторый, размешчаных паблізу ад асноўнай транзітнай артэрыі рэгіёну (у межах горада — сучасныя вуліцы Няміга і Багдано­віча), і да наваколля Замчышча (сучасныя вуліцы Ракаўская — Вызвалення — праспект Машэрава). Пра дакладнае месцазнаходжанне, памеры, канфігурацыю і дынаміку росту гэтых пасадаў мы можам толькі здагадвацца[10].

Гэтыя тэндэнцыі стыхійнага развіцця, што былі атрыманы Менскам у спадчыну ад першых стагоддзяў існавання, ужо не адпавядалі ні новым рэаліям жыцця горада першай паловы XVI ст. (буйны цэнтр транзітнага гандлю з самакіраваннем па магдэбургскім праве, цэнтр ваяводства), ні сацыяльна–культурным патрабаванням эпохі ў цэлым. Першым, фармальным, і ў нейкай ступені выпадковым імпульсам да ажыццяўлення прынцыповых зменаў у выглядзе горада, перш за ўсё, у яго планавальнай структуры, паслужыў, як гэта часта здаралася ў гісторыі горадабудаўніцтва, вялікі пажар 1547 г.[11] У выніку гэтага пажару „Замак Менски“ згарэў цалкам, а „места Менскае“, хаця і не поўнасцю, але, як можна меркаваць па тэксце гэтага і некаторых больш позніх дакументаў, — амаль цалкам. Для „успаможенья“ пацярпелым жыхарам горада Жыгімонт Аўгуст[12] вызваліў іх тэрмінам на дзесяць гадоў ад усіх падаткаў і мытных выплат[13].

Відаць, горад у цэлым дастаткова хутка акрыяў пасля гэтага стыхійнага бедства — ускосным сведчаннем можа быць рост мыта (гл. вышэй). У 1552 г. горад клапаціўся аб пацвярджэнні прывілею на магдэбургскае права, які таксама згарэў на гэтым пажары разам з іншымі дакументамі, што захоўва­ліся ў „Замку Менскім“[14]. У 1569 г., непасрэдна на Люблінскім сойме, гараджане прасілі і атрымалі новае пацвярджэнне грамат 1499 і 1552 г.[15]. Абедзве гэтыя граматы не даюць ніякіх новых звестак або фактаў, звязаных з гісторыяй горада.

Першае канкрэтнае ўпамінанне аб работах па перапла­на­ван­ні Менска мы знаходзім у дакуменце, датаваным 10 сака­ві­ка 1571 г.[16] Жыхары горада прасілі ў якасці эканамічнай дапамогі прывілею праводзіць „два кірмашы ў год“ і браць „маставыя на рацэ Свіслач“ з купцоў, што праязджаюць праз Менск, спасылаючыся пры гэтым на наступныя прычыны: 1) страты горада ад пераходаў войска і праезду паслоў[17]; 2) не­ўраджай, якім жыхары „от колка лет скарани будучи…“[18]; 3) нарэшце на тое, што „…порадокъ в месте тамошнемъ чине­­чи, домы свои знову на инъшие местца переносят и будують…“.

З тэксту граматы вынікае, што самае позняе на мяжы 60—70–х г. XVI ст. у Менску пачалося інтэнсіўнае перапланаванне горада, прычым па непасрэдным распараджэнні вя­лікага князя („з росказанья нашого…“)[19].

Наступны вядомы нам дакумент, што адлюстроўвае хаду гэтага працэсу, адносіцца ўжо да 1589 г. Хаця з пачатку перапланавання прайшло ад 20 да 30 гадоў (гл. ніжэй), ажыццяўленне новага праектнага плана горада было ўсё яшчэ далёкім ад завяршэння і патрабавала пастаяннага ўмяшання ўладаў. Гэты працэс быў звязаны, як заўсёды, з шэрагам юрыдычных і эканамічных праблем, мноства з якіх не маглі быць вырашаны на мясцовым ўзроўні[20].

Яшчэ адзін дакумент, датаваны тым жа днём і адрасаваны ўжо непасрэдна да „рэвізораў“, якія накіроўваліся ў Менск[21], мяркуючы па загалоўку[22], таксама звязаны з перапланаваннем горада. Хаця ў тэксце дакумента ўпамінанне аб гэтым адсутнічае, аднак у скрытым выглядзе („абы …всякие непорадъки и розьницы… поровънали и померъковали…“) гэта тэматыка, несумненна, прысутнічае і тут[23].

Праз два гады менскія мяшчане атрымалі ад Жыгімонта III грамату, датаваную „12 студня 1591 года“ — „Привилей… подтвержденья прав и вольностей их…“[24], у прэамбуле якога ўпамінаецца таксама „…ратуш, который они теперъ збудовати хочуть…“. На аснове гэтага паведамлення можна заключыць, што тэрыторыя, прызначаная пад цэнтр горада („рынак і вуліцы“), была да 1591 г. канчаткова распланавана, паколькі паўстала пытанне аб пабудове ратушы, якая, зразумела, па­він­на была займаць цэнтральнае месца ў структуры горада.

Да 1600 г. ратуша на плошчы ўжо была пабудавана[25], а навакольныя кварталы з рэгулярным планаваннем, якія атры­малі назву „Новага“, ці „Высокага места“ (пазней — „Рынку“), сталі амаль на тры стагоддзі адміністрацыйным ды эканамічным цэнтрам горада, і нават на мяжы XIX—XX ст. у значнай меры захоўвалі свой першапачатковы статус.

Рэальнае ажыццяўленне ўсяго комплексу мерапрыемстваў па перапланаванні такога масштабу, несумненна, працягвалася яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі XVII ст. Ва ўсякім разе, будаўніцтва знешніх умацаванняў горада — валоў з бастыёнамі і некалькіх брам — працягвалася яшчэ да 30—40–х г. XVII ст.[26] У выніку ажыццяўлення праектнага плана горада, распрацаванага яшчэ ў сярэдзіне XVI ст., узнік якасна новы цэнтр — сучасная плошча Свабоды, якая ўяўляе сабой амаль правільны прастакутнік, і шэраг вуліц, што разыходзяцца ад яе ў паўднёвым і заходнім напрамках.

Можна сцвярджаць, што перапланаванне, праведзенае ў другой палове XVI ст., не закранула ні Старога горада, які мясціўся на левабярэжжы Свіслачы, ні раён вуліц Нямігі, Ракаў­скай і Татарскай вакол Замчышча. Не закранула яно і вуліц, якія звязвалі новы цэнтр горада з той старадаўняй вуліцай–да­рогай, якая ішла ўздоўж правага берага ракі Свіслачы ад раё­на г. зв. Менскага порта да варот Менскага замка (у XVII ст. — вул. Зыбіцкая, пазней — Гандлёвая).

Такім чынам, праект перапланавання захоўваў у непарушнасці шэраг вулічак і завулкаў правабярэжнай часткі Менска, размешчаных на складаным рэльефе, — менавіта тую структуру „пасадаў“ старадаўняга горада, якая ўзнікла ў першыя стагоддзі яго існавання і традыцыйна аднаўлялася пасля шматлікіх пажараў. Падлягала знішчэнню толькі тая старая забудова, якая знаходзілася на месцы новай плошчы і вуліц (на паўднёвы ўсход, поўдзень і захад ад яе)[27].

Праектны план, максімальна „ашчадны“ да тагачаснай забудовы, быў выкананы ў той жа час з яўным разлікам на да­статкова аддаленую перспектыву росту горада. Далей гэты працэс павінен быў адбывацца ўжо ў рамках новай, рэгулярнай планавальнай структуры, якая цалкам адпавядала патрабаванням часу.

Непазбежна ўзнікае пытанне — хто быў, або хто мог быць аўтарам гэтага, вельмі ўдалага (як паказала гісторыя) і перадавога для сваёй эпохі праектнага плана? Простага і бяс­спрэчнага адказу на гэтае пытанне дакументы, якія ёсць у нашым распараджэнні, не даюць.

Спачатку паспрабуем вызначыць храналагічныя рамкі працэсу перапланавання Менска. Магчымая ніжняя мяжа — 1547 год, калі адбыўся пажар горада. Першую палову 1550–х г., мабыць, неабходна выключыць: адзіны вядомы нам дакумент гэтага перыяду — прывілей, выдадзены гораду Жыгімонтам–Аўгустам у 1552 г., фактычна з’яўляецца паўторам прывілею 1499 г. і не ўтрымлівае ніякіх новых фактаў (акрамя ўпамінання пра пажар 1547 г.)[28]. Адсутнічае згадка пра пера­пла­наванне горада і ў тэксце прывілею 1569 г. Але, хоць ён паўтарае на 2/3 прывілею 1552 г., у канцы дабаўлена некалькі новых параграфаў, у т. л. адзін, які мае некаторае дачыненне да горадабудаўніцтва: менскім мяшчанам дазваляецца „…двор гостиный на местцу слушномъ для стоянья купцовъ збудовати…“. Нагадаем: у дакуменце ад 10 сакавіка 1571 г. ужо адкрыта гаворыцца пра тое, што жыхары горада па ўказанні вялікага князя пераносяць і нанова будуюць свае дамы на новых месцах „…порадокъ в месте тамошнемъ чинечы…“ — г.зн., праз паўтара года перапланаванне ўжо актыўна вялося. У гэтым кантэксце адсутнасць упамінання пра горадабудаўнічыя працы ў грамаце 1569 г.[29] яшчэ не можа лі­чыцца сцвярджэннем таго, што працэс быў пачаты толькі ў 1570 або ў 1571 г. Нам уяўляецца, што пытанне аб новым плане горада наўрад ці магло ставіцца раней другой паловы 1550–х г. З другога боку, першую (праектную) стадыю гэтых работ мы павінны датаваць, верагодней за ўсё, пачаткам ці першай паловай 1560–х г.

Звяртаючыся да асноўных падзей гэтага даволі вузка­га храналагічнага перыяду, мы павінны перш за ўсё звяр­нуць увагу на так званую Валочную памеру, правядзенне якой (на агульнадзяржаўным узроўні) пачалося менавіта ў гэты час. Выдадзеная ў 1557 г. Устава на валокі (як і „Дапаўненні“ да яе 1558 г.) не змяшчаюць непасрэдных рэкамендацый адносна планавання і землеўпарадкавання гарадоў і мястэ­чак, аднак шэраг вядомых гісторыкам фактаў недвухсэнса­ва ўказвае на тое, што практычная дзейнасць па ажыццяўлен­­ні гэтай грандыёзнай зямельнай рэформы далёка не вы­чэрп­валася тэарэтычнымі палажэннямі адзначаных дакументаў[30].

Зямельная рэформа Жыгімонта Аўгуста закранула не толь­­кі воласці, г. зн. абшары сялянскіх, уладальніцкіх і дзяржаўных зямель, што выкарыстоўваліся ў сельскай гаспадарцы, лясоў, пусташаў і г.д., але і землі, якія належалі насельніц­тву гарадоў, мяшчанам. Па назіраннях Уладзіміра Пічэты, „…волочное измерение городской площади коснулось только городов, еще не имевших магдебургского права“[31], г. зн. зямель Менска гэта, у прынцыпе, не павінна было закранаць, аднак гэты ж аўтар далей указвае на разнастайнасць праблем і пытанняў, якія паўставалі перад каралеўскімі рэвізорамі ў час рэалізацыі Валочнай памеры.

Літоўскія даследчыкі, у прыватнасці, прыйшлі да высновы, што „складанне праектных планаў гарадоў або іх эскізаў у Вялікім Княстве Літоўскім было пачата ў сувязі з будаўніцтвам новых або перабудовай ужо існуючых гарадоў і мястэчак у час правядзення Валочнай рэформы ў сярэдзіне XVI ст. Такім чынам, рэвізоры і каморнікі, якія ў адзначаных месцах вымяралі валокі, могуць прызнавацца аўтарамі праектных планаў і эскі­заў канкрэтных гарадоў і мястэчак“[32]. Так, напрыклад, Войцэх Дзевялтоўскі, які „вымяраў на валокі“ ў 1550 г. Расенскую воласць[33], прызнаецца адным з аўтараў праекта рэканструкцыі мястэчка Баганяй[34], а Якуб Лашкоўскі, які „вымяраў на валокі… Палангаўскую дзяржаву“, атрымаў у 1566 г. „Загад… засадити местечко (Полангу) …и пляцы ку будованью и волоки тому месту розмерити“[35], што і было ім выканана.

Як сведчаць згаданыя дакументы, у Менску пачатку 1570–х і ў канцы 1580–х г. гаспадарскія рэвізоры таксама вялі работы па „розмеренню пляцов“ і „назначенню места …для будовання домов…“, аднак уласна „праектны план“ горада быў, несумненна, складзены значна раней, пра што сведчаць ужо некаторыя фразы каралеўскай граматы 1571 г. (гл. вышэй). Грамата 1589 г., адрасаваная „Юру Радзивилу“, не толькі па­цвярджае, што „рэвізоры“ канца 1580–х г. кіраваліся менавіта гэтым, раней складзеным, „планам“, але і прама ўказвае, што шукаць аўтараў гэтага плана неабходна сярод „…перъшихъ ревизоровъ от продка нашого …Жикгимонта Августа высыланыхъ зъ стороны перенесеня на инъшое местъце рынъ­ку и некоторых улицъ…“.

Абапіраючыся на выдадзеныя да 2005 г. дакументы Літоўскай Метрыкі, мы можам назваць толькі аднаго „каралеўскага рэвізора“, „засланного“ ў Менск у часы Жыгімонта Аўгуста. Больш за тое, ён прыязджаў у Менск якраз у год завяршэння дзесяцігадовай „налоговай ільготы“ (1547—1557) і па справах, непасрэдна звязаных з землямернымі работамі.

Восенню 1557 г. у Менск прыехаў „…его королевское милости секретаръ, державца Скирстомонский и Росенский Венц­лав Миколаевич…“. Яго прыезд быў выкліканы неабходнасцю аднаўлення „знешніх“ межаў гарадскіх зямель — г.зн. той трохмільнай тэрыторыі вакол Менска, якая была зацвер­джана яшчэ прывілеем 1499 г. Дакументы, што апісвалі і за­цвярджалі гэтыя межы, згарэлі пры пажары 1547 г., і навакольная шляхта ўсё часцей захоплівала памежныя ўчасткі зямель, якія належалі гораду[36].

Акт датаваны 2 кастрычніка 1557 г., г. зн. сам працэс „аб’езду“ і апісання межаў[37] быў, мабыць, пачаты яшчэ ў верасні. Колькі ўсяго часу знаходзіўся Венцлаў Мікалаевіч у Менску ў гэты свой прыезд, дакладна невядома. Аднак можна меркаваць, што не менш за чатыры месяцы, таму што „устава подводная“, якая ўпамінаецца ў прэамбуле дакумента, была ім выдадзена „Месту Менскoму“ толькі 4 студзеня 1558 г.[38]

Гэтыя два дакументы, што не ўпамінаюцца ў даследаваннях Ежы Ахманьскага[39], Міколаса Рочкі[40] і Егідыюса Рымшы[41], дазваляюць дадаць яшчэ дзве даты да скупой і ўрыўкавай дакументальнай канвы біяграфіі Венцлава Мікалаевіча, якая прасочана гэтымі аўтарамі ў рамках гіпотэзы аб тоеснасці Венцлава Мікалаевіча і Міхалона Літвіна, упершыню выказанай Ежы Ахманьскім яшчэ ў першай палове 1970–х г.[42] Па назіраннях Ежы Ахманьскага, комплекс агульных рысаў і фактаў біяграфіі ў аўтара „Трактата…“ і Венцлава Мікалаевіча ўключае, у прыватнасці, такія, як: універсітэцкая адукацыя (В.М. — Кракаў); веданне лацінскай, „рускай” (старабеларускай) і літоўскай моў ды права; шматгадовая работа ў вяліка­княскай канцылярыі (В.М. — 26 гадоў); дастаткова цесныя сувязі з вялікакняскім дваром; нарэшце, неаднаразовы ўдзел у важных дыпламатычных місіях (В.М.— пасольства ў Маскву і ў Крым, перамовы з маскоўскімі пасламі ў Любліне ў 1554 г.) і г.д.[43]

Уведзеная ў навуковы зварот каля трыццаці гадоў назад гіпотэза Е.Ахманьскага ў цяперашні час набыла статус навуковай канцэпцыі, якая практычна нікім не аспрэчвалася і падмацоўваецца дастатковай колькасцю ўскосных доказаў[44]. Згодна з высновай даследчыка, Венцлаў Мікалаевіч „…у яка­сці аўтара трактата „De moribus…“ уяўляецца выдатнай па сваім разумовым кругаглядзе фігурай. Ён быў адным з найбольш адукаваных людзей сваёй эпохі ў Літве, адным з першых гуманістаў з шырокім кругаглядам …“[45].

Нават вельмі скупыя факты яго біяграфіі[46], узятыя ў кантэксце прыведзенай вышэй характарыстыкі і падмацаваныя фактам яго знаходжання ў Менску ў канцы 1557 — пачатку 1558 г. у якасці гаспадарскага рэвізора па ўрэгуляванні межаў гарадскіх зямель, дазваляюць бачыць у Венцлаве Мікалаевічы найбольш верагоднага аўтара першага перапланавання Менска — гэтай унікальнай для дадзенага рэгіёну і часу „праектнай прапановы“. Ні храналогія вядомых нам гістарычных па­дзей, якія датычацца ўнутранага жыцця Менска другой паловы XVI ст., ні вынік аналізу вядомых нам дакументальных звестак аб ходзе перапланавання горада 1571—1600 г. (гл. вышэй) не супярэчаць гэтаму сцвярджэнню[47].


[1] Упершыню надрукавана ў: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. С.–Петербург, 1846. С. 187—189. Цытуецца па: Беларускі архiў. Т. 3. Менскія акты. Менск, 1930. С. 3—5. Мяркуючы па агаворцы ў тэксце граматы „…в месте вышей речоном Меньском войтовъство знову вставъляем …“ (аналагічная агаворка ёсць і ў тэксце Полацкага прывілею 1498 г.) Менск, як і Полацк, належаў да ліку тых гарадоў, якія, на думку Юліуша Бардаха, „атрымалі гарадскую юрысдыкцыю раней, але яна не замацавалася“ (гл. Бардах Ю. Штудыi з гiсторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага. Менск, 2002. С. 119). Відавочна, што Менск і Полацк атрымалі магдэбургскае права яшчэ ад Казіміра Ягайлавіча, г.зн., у 1450—1480–я г.
[2] Гл.: Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда–Августа в Литовско–Русском государстве. Москва, 1958. С. 434, 456 і інш.
[3] Пичета В.И. Цыт. праца. С. 143—147. Гл. таксама: Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 1. Мінск, 1997. С. 52—53.
[4] „Міля“ ў сістэме мераў ВКЛ раўнялася „пяці верстам“ (798 сажань) — г. зн. складала прыкладна 7,8 км (гл.: Гольштейн С.М. Польско–литовские древности. С.–Петербург, 1913. С. 136; Скурат К.У. Даўнiя беларускiя меры. Мінск, 1974. С. 43). Такім чынам, радыус у „тры мілі“ адпавядаў прыкладна 23 км. Можна таксама меркаваць, что гэта быў на самай справе „радыус“ — г.зн. адлегласць бралася не ад „мяжы“ горада, якая маглa мяняцца, а ад нейкай умоўнай кропкі, якая прыкладна адпавядала яго „цэнтру“.
[5] Пичета В.И. Цыт. праца. С. 68. Падрабязней пра гандлёвыя шляхі Мін­скага рэгіёну гл.: Боровой Р.В. Историческая топография древнего Минска: Обзор источников и современное состояние проблемы // Гістарычна–археалагічны зборнік. Мінск, 1997. № 12. С. 31—41.
[6] Хроника Литовская и Жемойтская // ПСРЛ. Т. 32. Москва, 1975. С. 101; Хроника Быховца // ПСРЛ. Т. 32. Москва, 1975. С. 170.
[7] Магчыма, у ваколіцах Менска маскоўскае войска пабывала і ў 1535 г. Гл.: Акты Западной Росии. Т. 2. С.–Петербург, 1848. С. 23; Кром М.М. Между Русью и Литвой. Москва, 1995. С. 125, 186, 189, 196.
[8] Гл.: Довнар–Запольский М.В. Государственное хозяйство Велико­го Кня­жества Литовского при Ягеллонах. Т.1. Киев, 1901. Приложе­ния ССXXII—XXXIV — „Мыто менское“: 1509 г. — 300 „коп грошей; 1519 г. — 150 к.г.; 1525 г. — 450 к.г.; 1532 г. — 550 к.г.; 1553 г. — 15000 к.г.; 1563 г. — 2200 к.г.; 1571 г. — 2630 к.г.
[9] Гл.: Боровой Р.В. Минские древности: „Старый город“ средневекового Минска по письменным источникам // Гiстарычна–археалагiчны зборнiк // Мінск, 2000. № 15. С. 128—131.
[10] Гл.: Боровой Р.В. Историческая топография древнего Минска.
[11] Фармулёўка „того лета прошлого …“ можа разумецца двухсэнсава (1546 або 1547 г.), але ўлічваючы тыя абставіны, што такія прашэнні (гл. ніжэй) падаюць па гарачых слядах, а не праз год з лішнім (час і месца выдачы граматы: „21 кастрычніка, Вільня“), пажар трэба аднесці менавіта да лета 1547 г.
[12] Хаця Жыгімонт I („Стары“) памёр толькі 1.04.1548, граматы Жыгі­мон­та Аўгуста з тытулам „…кароль …Вялікі князь…“ сустракаюцца ўжо у пачатку 1547 г. (Гл.: Daniłowicz J. Skarbiec diplomatów. T. 2. Wil­no. 1862. № 2344. № 2345. Тытулатура гэтых грамат абапіраецца, ма­быць, на акт яго фармальнага выбрання і каранацыі ў канцы 1529 — пачатку 1530 г., а таксама на тыя абставіны, што ён фактычна правіў ВКЛ ужо з 1544 г.
[13] Беларускi архiў. Т. 3. № 17. С. 14—15. „ …Били намъ чоломъ подданые наши, войть и вси мещане места Менского, о томъ, ижъ што того ле­та прошлого, з божьего допущенья, замокъ нашъ Менский и место Мен­ское, зо всими маетностьями их, подданыхъ нашихъ, погорело, и для того они к немалому впаду пришли и подачокъ нашихъ не могуть по­полнити <…> Ино мы, бачечи на тое згоренье и на впад, и на шкоду ихъ, …даемъ имъ воли на десять годъ, то есть от м–ца сентябра первого дня, который былъ в року лета божьего нароженья тисеча пять­сотъ чотырдесятъ семомъ от инъдикта шостого, ажъ до десяти год, до того жъ м–ца сентябра первого дня до инъдикта первого, што бу­деть в року пятдесятъ шостомъ. И в тую десять годъ вызволяемъ ихъ от серебъщины и от ордынъщины и от капъщины медовое и пивное, и горелковое, и от инъшихъ подачокъ… <…> Нижли в которых ме­щанъ домовъ и маетности в замъку не было, ани тежъ в месте до­мы ихъ з маетъностями ихъ не погорели, — таковымъ воли не даемъ, и от жадных подачокъ и повинъностей ихъ не вызволяемъ. <…>
[14] Акты Южной и Западной России. Т. 1. С.–Петербург, 1836. С. 135—137; Беларускi архiў. Т. 3. № 19. С. 16—18.
[15] Беларускi архiў. Т. 3. № 23. С. 27—31.
[16] Беларускi архiў. Т. 3. № 24. С. 31—33.
[17] Хаця Менск і не панёс непасрэдных стратаў ад ваенных дзеянняў у хо­дзе Інфлянцкай вайны, таму што запланаваны рэйд маскоўскага вой­ска ў напрамку Менск — Наваградак (1564) не адбыўся, але горад праз сваё геаграфічнае размяшчэнне сапраўды быў асноўным месцам збо­ру войскаў, з’ездаў вышэйшых ваенных і грамадзянскіх чыноў ВКЛ, а таксама адным з пунктаў прыпынку шматлікіх пасольстваў і ганцоў.
[18] Гл.: Борисенко Е.П., Пасецкий В.М. Тысячелетняя летопись необычных явлений природы. Москва, 1988. Приложения (XVI в.); Бараш С.И. История неурожаев в Европе. Москва, 1989. С. 204—207.
[19] „<…> Били намъ чоломъ бурмистры, радцы и вси мещане места нашого Менского и поведили перед нами, ижъ от немалого часу, яко з непиятелемъ нашимъ княземъ великимъ Московскимъ валка почалася, гетмани и войски наши, и послы наши через место тамошнее Менское часто–крот хоживали, и люд нашъ служебный, немалый час уставичне тамъ у нихъ мешкаючи, великие трудности имъ задавалъ, для чого на маетностяъ своихъ знищене немалое приняли. А к тому тепер, з расказанья нашого, порадокъ в месте тамошнемъ чинечи, домы свои знову на инъшие местца переносят и будують, звалаща от пана бога великимъ неврожаемъ от колка лет скарани будучи, просили, абыхмо ласку нашу гдръскую учинили…“ (Літ. Метр. Кн. зап. № 50 адв.—346 адв. У заўвагах складальнік адзначае, што „Такі ж акт запісаны ў Кн. зап. № 51 л. 280—181 з датай 1581 г. 10 лют.“).
[20] Беларускi архiў. Т. 3. № 30. С. 37—38: „Лист, писаный до его милости князя Юря кардынала Радивила, бискупа Виленского, абы мещане Меньские костелные для порадного будованья тому месту домы свои, которые бы были на перешкоде будованью места, зносили альбо отъмену отъ ревизоровъ брали за пляцы свои“.
„<…> Ознаймуемъ твоей милости, ижъ хотечи мы то мети, абы в месте нашомъ Меньскомъ зачатый порадокъ перъшихъ ревизоровъ отъ продка нашого славъное памети короля его милости Жикгимонъта Августа, высыланыхъ зъ стороны перенесеня на инъшое местъце рынъку и некоторых улицъ и порадъного будованья домовъ в томъ месте Меньскомъ, пристойне сконьчитисе моглъ, и тежъ для выведанья, яко шкоды скаръбу нашого, в чомъ бы се отъ кого не деела, такъ тежъ кривдъ подданыхъ и для поровънанья всякихъ инъшихъ розницъ, которые бы се одъно в томъ месте Меньскомъ показати могли, зъсылаемъ тамъ до места Меньского равизоръми маръшалъка нашого старосту Меньского, писара замъковъ и волостей наших украинъныхъ рускихъ, пана Дмитра Скумина, а воеводича берестейского Марътина Тишкевича Логойского, росказавъши имъ обо все науку, яко се тамъ на той ревизыи справовати и заховати мають, на инъструкъцыи с канъцляреи нашое дати.
А ижъ маемъ того ведомость, же в томъ месте Меньскомъ немало под­даныхъ костельныхъ плебании Меньское межи мещаны Мень­скими домами своими непорадъне седять, за чимъ тотъ зачатый порадокъ селенья домовъ и переношенья рынъку и улицъ пристой­не отъ­правоватисе не можеть, — про то хочемъ мети, абы твоя милость через листъ свой плебану Менскому росказалъ, ижъ бы онъ всимъ таковымъ подъданымъ костела католицъкого с тыхъ пляцовъ, кото­рые бы на перешкоде будованью места были, за росказаньемъ тыхъ ре­визоровъ нашихъ прочъ зноситисе, и за тые пляцы и кгрунты свои отъ­мену, отъ тыхъ же ревизоровъ указаную, брати и приймовати ве­ле­ли, никоторого в томъ спротивеньства тым паномъ ревизоромъ на­шимъ не чинечи, яко бы се тымъ жадъное затрудъненье и перека­зы порадъному селенью и будованью места нашого Меньского не дея­ло.
Писанъ у Городъне, лета божого нароженья тисеча пятьсотъ осмъдесятъ девятого, м–ца генъвара петънадъцатого дня“.
[21] Тышкевiч Дзiмiтр Скумiн, з 1588 г. пiсар дваровы гаспадарскi (да 1609 г.) i стараста менскi (да 1592 г.). Гл.: Urzędnicy centralni i dostoj­ni­ci Wielkiego Księstwa Litewskiego. XIV—XVIII w. Spisy. Kórnik. 1994. S. 245; Тышкевiч Марцiн (Лагойскi), з 1582 г. войт менскi (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Вып. 1. Мінск, 2003. С. 552).
[22] Беларускі архіў. Т. 3. № 31. С. 38—39: „Лист, писаный до ревизоров пана Дмитра Скумина а пана Мартина Тишкевича, абы до Меньска зъехавъши и для будованя домовъ месту Меньскому местце назначили и пляцы розмерили“.
[23] „<…> Маючи мы о томъ ведомость, ижъ в месте нашомъ Меньскомъ великий се непорадокъ дееть: многие подъданые наши, мешане Меньские, угелаючи повинъностей местъскихъ, подъ моцъ и послушеньство князей, пановъ духовъных и шляхтъ з домами, пляцами и кгрунътами нашими местъскими задаються. Ку тому немало кгрунътовъ нашихъ отъ того староства Меньского и тежъ отъ костела католицъкого, монастыровъ и церквей закону греческого через князей, пановъ шляхту забрано. <…> О чомъ всемъ хотечи мы достаточънейшую ведомость мети и таковыхъ непорадъковъ и сволволеньства погамовати, — хочемъ мети и приказуемъ вамъ, абы есте до того места Меньского ревизоры зъехавъши, того досмотрели, яко всякие непорадъки и розъницы, в чомъ бы ся межи паны шляхътою, а местомъ Менским деели, — поровънали и померъковали… водлугъ инъструкъцеи и науки, вамъ в столу с канъцляреи нашое даное“.
[24] Беларускi архiў. Менск, 1930. Т. 3. № 34. С. 42—47.
[25] НГА Беларусi. Ф. 1727. Воп. 1. Адз. зах. 1. Арк. 336—338 адв. Гл. таксама: Боровой Р.В. Минские древности: „Старый город“ средневекового Минска по письменным источникам…“.
[26] Знешняя лінія ўмацаванняў, акрамя толькі абарончых функцый, з’яўлялася таксама нейкай „метафізічнай канстантай“ ранне– і, часткова, познесярэднявечнага еўрапейскага горада. Лінія ўмацаванняў уяўляла сабой таксама свайго роду „нясучы каркас“ для планавання — г.зн. была адным з асноўных элементаў усялякага „новага“ плана горада, асабліва на „праектнай стадыі“. Несумненна, такую ж ролю гэта „лінія“ іграла і ў новым плане Менска. Аднак на практыцы з–за расцягнутасці (больш чым на паўстагоддзя) працэсу ажыццяўлення гэтага плана, што выклікала (за сабой) „маральнае старэнне“ гэтых умацаванняў, яны, мабыць, так і не былі выкананы на ўсім працягу і ў прадугледжаным праектам аб’еме. У дакументах 1620 — 1630–х г. неаднойчы ўпамінаецца пра неабходнасць завяршыць звязаныя з гэтым земляныя работы, адсутнасць сродкаў, нежаданне жыхароў горада выконваць натуральныя павіннасці (земляныя работы, возніцтва) і г.д. Валы, відаць, былі насыпаны вельмі нізкія, бастыёны таксама не былі даведзены да прадугледжанага праектам „абарончага“ стану. Аднак, калі не ў ваенных, то ў побытавых адносінах, горад усё ж меў нейкую „лінію“, што аддзяляла яго ад навакольнай прасторы, таму што ў дакументах XVII ст. упамінаецца некалькі „брамаў“. Так, напрыклад, пад 1649 г. упамінаецца „дом… пры браме Юр’еўскай…“, у 1653 г. — „ніва… за брамай Койданаўскай“, адзін раз упамінаецца і „бра­ма Лошыцкая“ (часцей за ўсё ў дакументах першай паловы XVII ст. упамінаецца брама Койданаўская).
[27] Да ліку гэтых вуліц адносяцца (існуюць і цяпер) — Інтэрнацыянальная (да сярэдзіны XIX ст. яе частка на ўсход ад плошчы Свабоды называлася Валоскай, а на захад — Зборавай; Рэвалюцыйная (Койданаў­ская); Энгельса (Дамініканская); Леніна (Францысканская або Лошыцкая); Камсамольская (Феліцыянская). Не існуюць у наш час вуліцы: Школь­­ная (спуск з плошчы Свабоды да Нямігі ўздоўж сучаснага будынка „Белпрампраекта“) і Юр’еўская (праходзіла прыкладна паралельна пра­спекту Скарыны, ад Палаца прафсаюзаў да сучаснай вуліцы Леніна).
[28] Беларускі архіў. Т. 3. № 19. С. 16—18.
[29] Можна меркаваць, што падставамі з’яўлення „Подтвердительного привилея“ менавіта ў 1569 г. быў факт заснавання на Віленскім сойме 1565—66 г., у ліку іншых, Менскага ваяводства. У выніку гэтага горад атрымаў, замест вялікакняскіх намеснікаў (пасада з няпэўнымі паўнамоцтвамі і абавязкамі, якая часта была вакантная на 10, 15 і нават 40 гадоў — гл. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księ­stwa Litewskiego. Kraków, 1885. S. 25), ваяводу і кашталяна. Гэтыя пасады маглі пуставаць толькі ў сувязі з якімі–небудзь надзвычайнымі абставінамі, а паўнамоцтвы (г. зн. і асабістыя інтарэсы) у адносінах да горада і гараджан у новых уладаў былі значна шырэйшыя, і мяшчане, відаць, хацелі падстрахавацца. Магчымая таксама сувязь гэтага прывілею з рэвізіяй вялікакняскіх уладанняў, якая адбывалася ў 1569 г.
[30] Гл. Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда–Августа. С. 186—190, 203—228, 424—430 і інш.
[31] Тамсама. С. 203.
[32] Мишкинис А., Балюлис А. Планы городов и местечек Литвы, составленные до 1800 г. // Научные труды вузов Лит. ССР. Градостроительство и районная планировка. Градостроительство и формирование окружающей среды. Вильнюс, 1986. С. 140.
[33] Пичета В.И. Аграрная реформа… С. 240.
[34] Мишкинис А. Балюлис А. Планы городов… С. 140—141.
[35] Пичета В.И. Аграрная реформа… С. 242.
[36] Беларускі архіў. Т. 3. № 20. С. 18—23: „<…> З росказанья господа­ра короля его милости и великого князя Жыкгимонта Августа, его ко­ролевское милости секретаръ, державца Скирстомонский и Росен­ский, Венцлав Миколаевич, будучи зесланым до места господарьского Менского для ревидованья кгрунътов, земль, поль, сеножати и бору господаръского, которого мещане Менские его королевское милости права местского Майдеборского держать и ужывают, щого они до скарбу господарьского поплат давать, то есть пенези подводные такъ же и стацыями послов и гонцов господарских и чужоземских подыймоват повинны, <…> с тое прычыны, ижъ прывилия и листы ревизыйные, тым мещаном господарьским наданые, в которых были меновите описаны границы тых кгрунтов их, в городе Менском, з допущеня божего, дей погорели, а князи, бояре повету Менского ста­­ро­­житные границы тых кгрунтов их псують и некоторые земли, сеножати и боры, кгрунты господарские местские до дворов именей своих заходят. Ино я секретар для поданья уставы тому месту Мен­скому за пенези подводные и змену тых подвод, такъ же выписанья границ кгрунтов господарьских, месту Менскому належачых, зосланый от его милости господара короля будучи, тогда есми з маршалком господарьскимъ старостою и войтомъ Менскимъ паном Васильем Тишъкевичомъ, маючы зъ собою бояр господарьских тогож повету Минского: князя Ивана Домонта, пана Петра Пятевича, пана Томка Рецгесевича, а пана Павла Тишу — лентвойта Менского, а пры насъ мещане господарьские Менские, маючы зъ собою подданых митропольих, замковых и манастырских, также князских, боярских, в месте Менском мешкаючих и людей околичных, суседей розных панов, ведомцов тых границ, немало показовали границы свои кгрун­­тов господарьских, местских, где а в котором месте которое врочищо от их кгрунтов делять кгрунты князей, панов и бояр повету Менского. <…>
<…> За высланьемъ господарским, на сем лист мой ревизорский мещаномъ господарским Менским права Майдеборского дал есми, под печатью моею и с подписом руки моее.
Писан у Менску, лета божого нароженя тысеча пятсот петдесят семого, месяца октебра второго дня.
У того листу граничного печать прытистненая одна. А подпис руки писъмом руским тыми словы: Венцлав секретар“.
[37] Падрабязней пра практычнае ажыццяўленне гэтага мерапрыемства гл.: Боровой Р.В. Историческая топография древнего Минска. С. 34—35.
[38] Беларускі архіў. Т. 3. № 47. С. 72—75. „<…> З росказаня господара его милости короля и великого князя Жикгимонта Августа, за его господарьское милости, секретаръ, державца Скирстомонский и Росенский Венцлав Миколаевич, посланый отъ его милости з уставою новою на подводы по местомъ и волостямъ Великого Князства, дал есми у Менску мещаномъ уставу тую подводную, з выроку его милости господарского выписаную. <…>
<…> На то выпис сей под печатью моею дан там у Менску, року тисеча пятьсотъ пятьдесятъ осмого, генвара четвертого.
У тое уставы печать притисненая, и на другой стороне написано тыми словы: Выписъ уставы господарьское на подводы месту Менскому мещанамъ всимъ, яко господарьским, такъ и тым, чии колвек в месте том, або на передместьи мешкают <…>“.
[39] Ochmański J. Michalon Litwin i jego traktat o zwyczajach tatarów, litwinów i moskwicinów z polowy XVI w. // Kwartalnik Historyczny. 1976. № 4. S. 765—783; Охманьский Е. Михалон Литвин и его трактат „О нравах татар, литовцев и москвитян“ середины XVI в. // Россия, Польша и Причерноморье в XV—XVIII вв. Москва, 1979. С. 97—117.
[40] Ročka М. Mykolas Lietuvis. Vilnius, 1988.
[41] Rimša E. Venclovas Agripa ir jo gimine (1: Kilme ir pirmtakai; 2: Agripu gimine) // Lietuvos TSR Mokslu Akademijos darbai. Ser. 1986. N. 1. (94). P. 63—75; N. 2 (95). Р. 72—83.
[42] Ochmański J. Michalon Litwin…
[43] Охманьский Е. Михалон Литвин… С. 111—112.
[44] Гл.: Михалон Литвин. О нравах татар, литовцев и московитян / Пер. В.И. Матузовой; отв. ред. А.Л. Хорошкевич. Москва, 1994. С. 6—55.
[45] Охманьский Е. Михалон Литвин… С. 115.
[46] Гл. згаданыя працы Е. Ахманьскага, М. Рочкі і Е. Рымшы.
[47] На наш погляд, існуючыя гістарычныя крыніцы, пры ўмове выкарыстання пэўнай метадалогіі, дазваляюць рэканструяваць хаця б найбольш яўныя і бясспрэчныя адметнасці гэтага першага „генеральнага плана Менска“, зразумела, у яго „ідэальным“ (праектным) выглядзе. Гэтае пытанне аўтар плануе разгледзець у асобным артыкуле.

Наверх

Галоўная » Запісы па тэме 'Гістарычная геаграфія'