БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Палеміка'

Артыкулы па тэме ‘Палеміка’

Андрэй Акара. Тутэйшыя: «Cеверо–Западный край» ці «Kresy Wschodnie»?


Пошукі беларускай нацыянальнай ці цывілізацыйнай ідэнтычнасці амаль заўсёды з аднолькавым вынікам прыводзяць да думкі пра малую актуальнасць візантыйскага дыскурса Беларусі, прычым гэта тычыцца як еўрацэнтрычнага, так і масквацэнтрычнага яе разумення. Урэшце, адсюль ніяк не вынікае, што сучасная Беларусь не з’яўляецца ці не можа разглядаць сябе як частку «поствізантыйскай» Айкумены — хоць бы таму, што існуе Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы, ды і бальшыня беларусаў лічаць сябе ўсё ж праваслаўнымі.
Чытаць далей →

Па старонках адной «гісторыі» (Віктар Цітоў)


* Беларусы: У 8 т. Т. 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. Аўтар В.К.Бандарчык. Мінск: Беларуская навука, 1999.

Не станем акцэнтаваць увагу на назве кнігі, якая, на наш погляд, недакладна адлюстроўвае яе сутнасны змест, тым больш, што ў змесце мы паўсюдна сустракаем этнаграфічнае (а не этналагічнае) вывучэнне. Структура працы падпарадкавана савецкай марксісцка-ленінскай перыядызацыі гісторыі. Першы раздзел прысвечаны этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХIХ ст. (феадальны перыяд); этнаграфія капіталізму асвятляецца ў трох раздзелах, дзе паслядоўна разглядаецца стан этнаграфіі ў 60—70-х, 80—90-х г. і ў эпоху імперыялізму (да 1917 г.); пяты раздзел асвятляе развіццё этнаграфіч ных ведаў пасля 1917 г. (паслярэвалюцыйны перыяд). Апошні перыяд аўтар, у сваю чаргу, дзеліць на эпохі: 20—30-я і 40—90-я г. (гл. с. 18), аднак структурны змест гэтага раздзела кампануецца хутчэй паводле тэматычнага прынцыпу. Праца мае апрача таго ўводзіны, прамежкавы артыкул з залішне доўгай назвай («Сацыяльна-палітычнае, эканамічнае, культурнае і навуковае асяроддзе развіцця этналогіі ў Беларусі ў ХIХ — пачатку ХХ ст.»), заключэнне і 97 ілюстрацый (больш за палову іх складаюць фотаздымкі вокладак розных выданняў).
Чытаць далей →

Міндоўг знаёмы і незнаёмы: погляд літоўскага гісторыка* (Вячаслаў Насевіч, Уладзімір Свяжынскі)


* Edvardas Gudavičius. Mindaugas / Lietuvos istorijos institutas. Vilnius: Žara, 1998. 359 p.

Новая праца літоўскага гісторыка Эдвардаса Гудавічуса прысвечана асобе Міндоўга — славутага дзеяча ХIII ст., якога бальшыня даследчыкаў прызнае стваральнікам Вялікага Княства Літоўскага. Перыяд, на які прыпала дзейнасць Міндоўга, сёння выклікае асаблівую ўвагу з боку грамадства дзвюх маладых незалежных дзяржаваў, што існуюць на колішніх абшарах ВКЛ — Беларусі і Літвы. Пра значэнне, якое надаецца першапачатковай гісторыі ВКЛ у сённяшняй Літве, сведчыць ужо ўзровень выдання гэтай кнігі — выдатная вокладка, прыгожыя форзацы, крэйдаваная папера і нават такая дробязь, як шаўковая закладка. На жаль, выданні беларускіх гісторыкаў выходзяць у значна больш сціплым выглядзе. Аднак цікавасць да пачаткаў ВКЛ на Беларусі, думаецца, не меншая. Тым больш карысна даведацца, як выглядаюць гэтыя пытанні ў асвятленні аўтарытэтнага літоўскага гісторыка.
Чытаць далей →

Генадзь Сагановiч. Дзве гiсторыi Полацка


Кнiга Д.Аляксандрава i Д.Валадзiхiна «Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХII-ХVI в.» (Москва, 1994) рэцэнзавалася мной ледзь не адразу пасля яе з’яўлення*. А параўнальна нядаўна стала распаўсюджвацца надрукаваная ў Полацку брашурка Д.Валадзiхiна, у якой змешчаны адказ апошняга на маю рэцэнзiю[1]. Адмёўшы ўсе заўвагi, у брашурцы Д.Валадзiхiн па-стараўся пераканаць сваiх чытачоў у нiзкай «якасцi працы» рэцэнзента, дэманстраваў мае недакладнасцi. У мяне, аднак, ёсць усе падставы пераадрасаваць гэтыя абвiнавачаннi шаноўнаму маскоўскаму апаненту, дзеля чаго мушу вярнуцца да згаданай кнiгi пра Полацк.
Чытаць далей →