Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Пераклады'

Артыкулы па тэме ‘Пераклады’

Тамаш Камусэла. “На” і Рэч Паспалітая

Верасня 5, 2015 |


У 22 томе БГА (2015)

Мова – такі звычайны і часта ўжываны намі інструмент, асабліва тая, на якой мы размаўляем з дзяцінства, што ўспрынятую праз яе своеасаблівую карціну рэальнасці мы лічым “аб’ектыўнай” і амаль што “натуральнай”. Свет, убачаны праз прызму першай засвоенай намі мовы (якую звычайна называюць “роднай” ці “матчынай”), выглядае не кранутым ніякімі скажэннямі; сама такая мова, яе мадэлі і катэгорыі здаюцца нам “эталоннымі”; мы адчуваем яе як частку сябе. Вось чаму мы не звяртаем увагі на той факт, што кожная мова ўтвараецца супольнасцю яе носьбітаў – групай людзей, аб’яднаных памяццю пра агульную мінуўшчыну і яе найважнейшыя падзеі. А аблічча мовы вызначаецца не толькі наборам лексічных і граматычных асаблівасцяў, якія па невядомых прычынах пашырыліся і замацаваліся ў пэўны час, але і тым следам, што пакінулі памянёныя падзеі. Гэтая сувязь яшчэ больш выяўляецца, калі мова набывае пісьмовую форму і трапляе ў ліставанне, кнігадрукаванне і справаводства. З гэтага моманту пісьмовая і вусная формы мовы пачынаюць моцна ўплываць адна на адну. Асабліва мацнее такі ўплыў у мадэрную эпоху – па меры пашырэння ўсеагульнай адукацыі і пісьменнасці. Чытаць далей →

Міраслаў Грох. Нацыя як сапраўды еўрапейскі феномен

Студзеня 30, 2015 |

У 22 томе БГА (2015)

У гэтым дакладзе будзе абгрунтаванае меркаванне, што як тэрмін “нацыя”, так і нацыю ў сэнсе гістарычна сфармаванай вялікай сацыяльнай групы не трэба разглядаць як пабочную з’яву або нават прадукт “нацыяналізму”, а трэба даследаваць іх як самастойныя спецыфічна еўрапейскія феномены. Мне важна выразна адмежавацца ад скажэння, што паўстала праз “экспарт” тэрміна “нацыя” з Еўропы ў іншыя цывілізацыі і сістэмы каштоўнасцяў, каб урэшце – пад тэрмінам “нацыяналізм” – атруціць нашу тэрміналогію.

Дзеля гэтай мэты я пачну з банальнага метадалагічнага досведу, што любая гістарычная з’ява, любая падзея перадаецца праз словы, тэрміны. Такім чынам, у першай частцы свайго даклада я паспрабую асобна даследаваць і тэматызаваць, з аднаго боку, узровень слоў, а з другога боку – узровень рэальных падзей і структур. Чытаць далей →

MARKOVÁ, ALENA. Sovětská bělorusizace jako cesta k národu: iluze nebo realita? Praha: Nakladatelství Lidové noviny, 2012. 261 s.

Верасня 10, 2013 |

У 20 томе БГА (2013)

Калі б  мы хацелі знайсці доказы таго, што  гістарычная навука выбірае свае тэмы не па іх значнасці, а ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры, то развіццё даследаванняў у галіне беларускай гісторыі паслужыла б гэтаму яскравым прыкладам. Бо калі сорак гадоў таму існавала толькі адна сур’ёзная аглядная манаграфія па беларускай нацыянальнай гісторыі, напісаная беларускім эмігрантам Нікаласам Вакарам (Nicolas Vakar), то на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў у “заходняй” гістарыяграфіі і паліталогіі выйшлі дзясяткі публікацый, прысвечаных беларускай праблематыцы. Гэта, вядома ж, нічога не змяняе ў тым, што як тады, так і цяпер існавала і існуе этнічная супольнасць – беларусы, роўна як і тое, што ў тэрыторыі іх пражывання было сваё мінулае і свая гісторыя. Аднак гэтае мінулае стала прадметам падвышанай цікавасці толькі ў той момант, калі Беларусь трывала ўвайшла ў палітычны дыскурс і стала аб’ектам сутыкнення часта процілеглых палітычных інтарэсаў. Чытаць далей →

Гісторыя ў праграме “500 перакладаў гуманітарыстыкі”

Кастрычніка 30, 2011 |

Працягваецца  падбор спецыялістаў для перакладу на беларускую мову кніг па праграме 500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання”, што ажыццяўляецца пры “Лабараторыі навуковага перакладу” (каардынатар Павал Баркоўскі). Агульную канцэпцыю праекта можна паглядзець тут. Праца па перакладу гістарычных тэкстаў (гл. спіс адабраных выданняў па гістарычных навуках) і выданні адпаведных кніг будзе каардынавацца рэдакцыяй БГА. Усе прапановы, заяўкі і пытанні, датычныя гістарычнай серыі, можна дасылаць на рэдакцыю, або на адрас: peraklad500@gmail.com

Рышард Радзік. Куды ідуць тры народы Русі?

Жніўня 1, 2010 |


Усходнія славяне на працягу апошніх стагоддзяў выпрацавалі пачуццё прыналежнасці да трыадзінай агульнарускай супольнасці, якая іх яднае і часта завецца нацыянальнай. Пры тым што не толькі ў расіян, але ўжо ў XIX ст. – ва ўкраінцаў, а ўслед за імі, на самым пачатку XX ст., і ў беларусаў, сфармаваўся ўласны сучасны нацыянальны рух. Гэты артыкул прысвечаны характару і сэнсаваму напаўненню ўсіх названых супольнасцяў, а таксама вызначэнню меры прыналежнасці іх непасрэдных удзельнікаў да агульнарускай і нацыянальнай спадчыны. Матэрыял абапіраецца перадусім на даследаванні галаўных сацыялагічных установаў Расіі, Украіны і Беларусі [1]. На практыцы сам тэрмін триединый русский народ ужываецца вельмі рэдка: спарадычна – паміж навукоўцамі, часцей – у колах публіцыстаў і ідэолагаў. Аднак сэнсавае напаўненне гэтага тэрміна ў вялікай ступені прыкладаецца да трох асобных нацыянальных рухаў. Чытаць далей →

Анджэй Смалярчык. Таварыства Беларускай Школы ў Палескім ваяводстве ў 1926–1933 г.*

Жніўня 1, 2010 |


Палескае ваяводства ў міжваенны перыяд – найменш даследаваны рэгіён тагачаснай польскай дзяржавы. Асноўная прычына – цяжкасці з доступам да беларускіх і літоўскіх архіваў у савецкі час. Да пачатку 1990-х г. вывучэнне гісторыі ўсходніх рэгіёнаў Другой Рэчы Паспалітай было немагчымае: доступ у архівы быў закрыты. Становішча карэнным чынам змянілася ў 1990 г. Адкрыццё ўсходніх архіваў для польскіх навукоўцаў дазволіла праводзіць комплексныя гістарычныя даследаванні. Чытаць далей →

Мічыхіра Ясуі. Беларусы і яўрэі ў парламенце Польшчы ў 1922–1927 г. Супрацоўніцтва і разыходжанні паміж тэрытарыяльнымі і экстэрытарыяльнымі меншасцямі

Жніўня 1, 2010 |


Мэта гэтай працы – паказаць узаемаадносіны паміж беларусамі і яўрэямі ў парламенце міжваеннай Польшчы першага склікання (1922–1927). Нягледзячы на існаванне пэўнай літаратуры, прысвечанай Беларускаму пасольскаму клубу [1], – а ў выпадку Яўрэйскага парламенцкага кола (далей – Яўрэйскае кола) літаратуры нават даволі багатай [2], – гісторыкі мала ўвагі аддавалі ўзаемаадносінам паміж дзвюма названымі фракцыямі [3]. У гэтым артыкуле праз параўнанне дзейнасці Беларускага пасольскага клуба і Яўрэйскага кола я хацеў бы адлюстраваць спецыфіку стасункаў паміж прадстаўніцтвамі “тэрытарыяльных» і“экстэрытарыяльных” нацыянальных меншасцяў. Чытаць далей →

Томас Бон. Муляр Дзяніс Булахаў у сацыялістычным Мінску: накід праекта жыцця савецкага чалавека

Снежня 15, 2009 |


* Thomas M. Bohn: „Bau auf…” Der Maurer Denis Bulachow. In: Sozialistische Helden. Eine Kulturgeschichte von Propagandafiguren in Osteuropa und in der DDR. Hrsg. v. Silke Satjukow u. Rainer Gries. Berlin 2002, S. 60-70.

Спадчына Дзяніса Рыгоравіча Булахава захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску. Гэта некалькі фотаздымкаў, пара пасведчанняў і грамат, а таксама мулярская кельма. Калі паглыбіцца ў беларускую пасляваенную публіцыстыку, то выяўляецца, што Дзяніс Рыгоравіч у 50-60-я г. належаў да найвядомейшых у Мінску асобаў. Але ў крыніцах не знойдзеш ані слова пра прыватнае жыццё гэтага чалавека. Таму ў рэтраспектыве муляр Булахаў паўстае толькі як прапагандысцкая фігура[1]. Мы сутыкаемся са створаным агітацыйным аддзелам камуністычнай партыі ідалам, які з’явіўся на сцэне ў працэсе ініцыяванай Хрушчовым рэактывацыі ды інструменталізацыі міфа гераізму. Сфармаваць грамадства герояў — вось да якой мэты імкнуліся ўлады ў Крамлі. А канчатковым крокам на гэтым шляху ў Беларусі лагічна стала абвяшчэнне Мінска горадам-героем. Так што Дзяніс Булахаў не быў змагаром-адзіночкай. У адрозненне ад Стаханава, чыё імя атрымаў інсцэніраваны ў 30-я г. рух перадавікоў, ён нават не вылучыўся нейкім надзвычайным учынкам. У лакальным кантэксце ім карысталіся проста як асабліва выбітным прыкладам. Якія канкрэтна функцыі мусіла выконваць гэтая фігура? На чым быў заснаваны modus vivendi партыі і жыхароў буйнога савецкага горада пасля Другой сусветнай вайны? Чаму ў Рэспубліцы Беларусь імя Дзяніса Рыгоравіча Булахава забылася гэтак жа, як і тытул горада-героя, нададзены беларускай сталіцы?

І. Біяграфія Дзяніса Булахава


Расповед пра гісторыю жыцця нашага героя шмат часу не зойме. Дзяніс Рыгоравіч Булахаў нарадзіўся 6 снежня 1905 г. у вёсцы Вольгаўка (рус. Ольговка) Омскай вобласці ў Сібіры[2]. Яму не было наканавана скончыць больш за два класы школы. Замест гэтага ён стаў вучыцца на шаўца. Пра тое, як ён перажыў смутны час рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, звестак не захавалася. Каб падтрымаць легенду, хапіла, ва ўсялякім выпадку, згадаць для сучаснікаў, што ён належаў да пакалення, якое сфармавалася пад уплывам вясковай гароты ды сацыялістычнага энтузіязму і знайшло літаратурнае ўвасабленне ў героі Паўла Карчагіна з рамана Мікалая Астроўскага „Як гартавалася сталь”. Адпаведна з гэтай інтэрпрэтацыяй Дзяніс Булахаў зрабіў свой унёсак у пабудову сацыялізму, калі ў 1931-34 г. у якасці камсамольскага дэлегата ад роднага калгаса ўдзельнічаўу будаўніцтве металургічнага камбіната ў Кузнецку. Праўда, для яго, у адрозненне ад тагачаснага ідэальнага тыпу „савецкага чалавека”, прыход у горад не спрычыніўся да ўздыму па сацыяльнай лесвіцы. Але гэты этап жыцця пасля стаў падмуркам для стварэння ягонага німба муляра. Што да яго дзеянняў пад час Другой сусветнай вайны, то рэпутацыя Дзяніса Булахава лічыцца бездакорнай: у шэрагах Чырвонай Арміі ён, паводле звестак, удзельнічаў у вызваленні Сталінграда і Мінска, больш за тое, нават дайшоў да Берліна.

Чаму ён пасля дэмабілізацыі вырашыў не вяртацца да сябе на радзіму, у Сібір, а замест таго перасяліўся ў Мінск, няясна. Можа, хацеў пазбегнуць працоўнай павіннасці ў калгасе? Шукаў у горадзе лепшых умоваў працы і жыцця? Ці яму проста падабалася жыццё ў еўрапейскай частцы Савецкага Саюза? Заднім чыслом, зразумела, тут жа спаслаліся на альтруістычны матыў: ён нібыта захацеў папрацаваць на адраджэнні горада, які бачыў салдатам у руінах. Няма сумневу, што Упраўленне па адбудове горада Мінска з радасцю прымала кожнага кваліфікаванага рабочага, хаця з прычыны замацавання рабочых за працоўнымі месцамі, уласна кажучы, трэба было б атрымаць загад на марш, прычым у выпадку вялікай колькасці людзей — з уласным подпісам Сталіна. Як бы там ні было, мінскае ўпраўленне па адбудове горада магло няшмат прапанаваць сваім супрацоўнікам. Прыбыўшы ў 1946 г. на сталае жыхарства ў беларускую сталіцу, Булахаў разам з сям’ёю спачатку мусіў мірыцца з жыццём у часовых прыстанках, у палатках, зямлянках ды сутарэннях[3].

Калі напрыканцы 1947 г. цягам абмену дэлегацыямі будаўнікоў дайшло да абвяшчэння „сацыялістычнага спаборніцтва” паміж Мінскам і Сталінградам, якое доўжылася потым больш за дзесяць гадоў, непрыкметна надышоў час муляра Булахава, на той момант ужо прынятага ў камуністычную партыю Беларусі[4]. Ён стаў вядомы як супернік у індывідуальным спаборніцтве свайго сталінградскага калегі Мікалая Акімавіча Грачова і трапіў на ролю ўзорнага працаўніка, якому з цягам часу прыпісвалі ўсе важныя ініцыятывы ў будаўнічай галіне. З нагоды 30-годдзя БССР ён атрымаў у студзені 1949 г. ордэн Леніна, найвышэйшую ўзнагароду Савецкага Саюза. У 1950-1963 г. ён побач са сваёй прафесійнай дзейнасцю адзначыўся таксама ў якасці дэпутата Мінскага гарадскога савета. У 1950-я г. рэгулярна выступаў з матэрыяламі ў афіцыйнай урадавай штодзённай газеце „Советская Белоруссия”[5]. І вось нарэшце 10 жніўня 1958 г. надышоў ключавы момант: Булахава ўзнагародзілі Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай Працы[6]. Але на гэтым заслугі Дзяніса Рыгоравіча яшчэ далёка не скончаныя. У 1961 г. ён як брыгадзір будтрэста № 4 Галоўмінскбуда перадаў свой досвед шырокай публіцы ў брашуры „Строим город”[7]. У 1965 г. ён урэшце скончыў сваю працоўную дзейнасць. Яго другі раз ушанавалі ордэнам Леніна і надалі прывілеяваны статус персанальнага пенсіянера. Калі горад Мінск у 1967 г. з нагоды 900-годдзя свайго заснавання ды 50-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі ўвёў тытул ганаровага грамадзяніна, Дзяніс Булахаў быў у ліку першых яго ўладальнікаў поруч з афіцэрамі Аляксеем Бурдэйным з Масквы ды Мікалаем Колычавым з Куйбышава, якія адзначыліся пры вызваленні беларускай сталіцы ад нямецкіх акупантаў[8]. Але рэшту свайго жыцця Дзяніс Булахаў правёў не ў шыкоўных па савецкіх мерках апартаментах на раскошнай вуліцы ў цэнтры, а ў новай кватэры на вуліцы Сяргея Прытыцкага, каля другога транспартнага кальца ў заходняй частцы горада. Ён памёр дзесьці ў 80-я г. Яго брыгада, паводле звестак, пабудавала жылыя дамы насупраць чыгуначнага вакзала, спраектаваныя як брама горада, Галоўны ўніверсальны магазін і Палац [культуры] прафсаюзаў, а таксама яшчэ 43 будынкі, у тым ліку 7 школ, 3 дзіцячыя садкі і 18 жылых дамоў.

ІІ. Будаўніцтва сацыялістычнага горада

Першая частка біяграфіі, г. зн. непарыўная повязь Булахава як рэальнага чалавека са сталінскай сістэмай, нас цікавіць менш, чым другая, якую назавем стварэннем пад маркай дэсталінізацыі культу асобы будаўніка Дзяніса Рыгоравіча. Дзеля гэтага неабходнаяшчэ раз звярнуццада вырашальных момантаў яго жыцця ды змясціць гэтыя падзеі ў гістарычны кантэкст.

1. Дапамога з Сібіры. Дзяніс Рыгоравіч паўстае перад намі як высокі мужчына, „тыповы” сібірак. Твар заслужанага чалавека на ілюстрацыі 1 з моцнымі скуламі, шырокім носам, кусцістымі бровамі, строгім позіркам, высокім ілбом і вузкімі вуснамі выражае рашучасць і энергію[9]. У кантэксце русіфікацыі, якая пачалася ў Беларусі пасля Другой сусветнай вайны і адбілася ў прызначэнні этнічных рускіх на кіраўнічыя пасады ды манапольным становішчы рускай мовы ў школах, нікога не магло здзівіць, што героем быў абраны менавіта сібірак Булахаў. Яго асоба найлепшым чынам увасабляла дапамогу ў адбудове, якую рускі народ, чыя сіла ўсяляк усхвалялася, аказваў беларускай сталіцы ў матэрыяльным аспекце. Аўтаматычна ўзнікае пытанне: ці ж гэты чалавек у адзіночку нанава будаваў горад Мінск, забяспечваў яго жыхароў кватэрамі? Гэтыя поспехі ні ў якім разе нельга лічыць справай адно толькі жанчын, што працавалі на разборы руін, або набраных у сельскай мясцовасці дапаможных рабочых. Ачышчэнне ад развалін, рамонт манументальных будынкаў і будаўніцтва жылых дамоў, фабрык ды заводаў вялося ў непасрэдна пасляваенны час не столькі сіламі насельніцтва, якое выходзіла на нядзельнікі, колькі за кошт выкарыстання працы ваеннапалонных ды зняволеных. Насамрэч у 1949г., калі культ Сталіна дасягнуў свайго апагею, Булахаў атрымаў ордэн Леніна, а апошнія рэгулярныя ваеннапалонныя пакінулі краіну, цэнтр горада яшчэ быў адноўлены недастаткова, каб на галоўнай плошчы да 70-годдзя савецкага „правадыра” магло адбыцца ўрачыстае адкрыццё помніка.

2. Сацыялістычнае спаборніцтва са Сталінградам. Узвышэнне Булахава да героя было прадвызначана ордэнам Леніна, але не было непазбежным, зважаючы на вялікую колькасць рабочых-будаўнікоў у Мінску: лічба занятых у будаўнічай галіне вырасла з 22 000 у 1950 г. да 33 800 у 1960 і да 63 900 у 1970 г. Булахаў падыходзіў да выканання грамадскай функцыі дзякуючы сваёй прафесіі муляра. Такі персанаж найлепш увасабляў метафару пра „пабудову сацыялізму”. Рэканструкцыю цэнтра і будаўніцтва фабрык, заводаў ды жылых дамоў цяпер можна было прадставіць літаральна працай рук аднаго чалавека. Але Дзяніса Рыгоравіча вылучыў на пярэдні план не адзін пэўны гераічны ўчынак, а, хутчэй, палітыка малых крокаў. Булахава ўзнесла прапагандысцкая хваля, выкліканая сацыялістычным спаборніцтвам са Сталінградам, у якім ён удзельнічаў. Фактычна гарадское планаванне і будаўніцтва ў Мінску ў 40-я г. знаходзіліся ў крызісе з-за недахопу кадраў, дэфіцыту сыравіны і матэрыялаў ды, не ў апошнюю чаргу, з-за карпаратыўнага інтарэсу наменклатуры. Будавалі, асабліва што да жылля, толькі невялікую частку таго, што патрабавалася. У гэтай сітуацыі партыя зноў дала імпульс стаханаўскаму руху і заклікала вучыцца ў горада-героя Сталінграда. На падставе ўзаемных паездак дэлегацый распачаўся абмен досведам. Заключэнне індывідуальных альбо калектыўных дамоваў і прыняцце аднабаковых абавязкаў, якія праз публікацыі ў штодзённых газетах рабіліся грамадскай справай, мусілі прывесці да падвышэння нормаў і, такім чынам, выканання ды перавыканання гаспадарчых планаў. Сапраўднай мэтай было, зразумела, павялічыць эфектыўнасць працы, прымяняючы матэрыяльныя ды ідэалагічныя стымулы, а таксама ўславіць патэнцыял новых тэхналогій. У звязку з гэтым варта згадаць, што метад працы „пяцёркай”, стварэнне якога прыпісваюць маскоўскаму муляру Фядосу Шаўлюгіну, першапачаткова быў уведзены ў Мінску не Булахавым, як тое зноў і зноў сцвярджалі пазней, а — згодна з тагачаснымі публікацыямі — яго калегам Анфілам Кандрацьевічам Філіпавым[10]. У адрозненне ад „тройкі”, калі муляру дапамагалі толькі два чалавекі, у пяцёрцы дапаможныя работы выконвалі адразу чатыры чалавекі, так што гэты метад дазваляў не толькі перавыканаць, паводле звестак, вытворчы план у два з паловай разы, але і больш інтэнсіўна выкарыстоўваць на будаўніцтве працу жанчын. Тэорыя сацыяльнай філасофіі марксізму-ленінізму патрабавала сфармаваць зацікаўлены ва ўсеагульным дабрабыце клас кваліфікаваных рабочых і, адпаведна, распрацаваць этас групы, арыентаваны на пэўныя ўзоры. Але позірк на рэальны стан рэчаў на будоўлі сведчыць: дапаможныя рабочыя якраз мусілі туліцца ў часовых прыстанішчах ды ўбогіх інтэрнатах, чаму яны і карысталіся кожнай магчымасцю змяніць месца працы — да 1956 г. зрабіць так без дазволу працадаўцы значыла парушыць закон. У Савецкім Саюзе будаўнічая галіна да апошняга заставалася трамплінам для маладых вяскоўцаў без кваліфікацыі, які дазваляў тым ці іншым чынам асталявацца ў горадзе, не маючы афіцыйнага дазволу на пражыванне тут.

3. Пералом у будаўніцтве. Падобна іранічнаму жарту гісторыі, у той момант, калі ішло ўзвышэнне муляра Дзяніса Булахава да героя, пад дэвізам „Танней, хутчэй, лепш” ужо абазначыўся вялікі пералом у будаўнічай справе. Пасля таго як з канца 40-х г. усё больш выразнай рабілася неабходнасць эканоміць, Хрушчоў звёў рахункі са сталінскімі архітэктарамі, распачаўшы ў 1954 г. на Усесаюзнай нарадзе будаўнікоў у Маскве кампанію супраць дэкаратыўнай „празмернасці” („архитектурных излишеств”). Адмовіўшы архітэктуры ў прэтэнзіях, ён адначасова зрабіў сумнеўным існаванне прафесійнай групы, якая дагэтуль займала месца на верхніх прыступках савецкай сацыяльнай структуры, карыстаючыся адпаведным прэстыжам ды прывілеямі. А вось працаўнікам на месцах, наадварот, спачатку бадай не было на што скардзіцца: у 1956 г., калі на ХХ з’ездзе партыі распачалася дэсталінізацыя, майстры кшталту Дзяніса Булахава былі яшчэ раз ушанаваныя ўключэннем у каляндар савецкіх святаў„Дня будаўніка” 12 жніўня[11]. Хаця праграма жыллёвага будаўніцтва 1957 г. азначала канчатковую пераарыентацыю будаўнічай галіны на курс, што вёў праз стандартызаваныя тыпавыя праекты ды прамысловы выраб канструктыўных элементаў да панэльных будынкаў, аднак партрэтныя здымкі ўштодзённых газетах гэтага перыядуяшчэ паказвалі будаўнікоў у традыцыйным антуражы: на фоне цаглянай сцяны, што расце ўвышыню, з кельмай у руцэ[12]. Зробленая беларускім мастаком Сямёнам Пятровічам Герусам у 1958 г. літаграфія „Будаўнік Мінска” (іл. 2), наадварот, наглядна адлюстроўвае ідэі прапаганды, хаця з улікам факта, што выкарыстанне новых метадаў не магло пачацца на раніцу наступнага дня, яна яшчэ апераджае свой час[13]. Па рысах твару адназначна відаць, што Булахаў паслужыў прататыпам „стваральніка” беларускай сталіцы — бо слова будаўнік мае і такое значэнне; гэтая здагадка падмацоўваецца, зразумела, яшчэ і тым, што якраз у 1958 г. Дзяніс Рыгоравіч атрымаў званне Героя. Падобны да партызана „Вялікай Айчыннай вайны”, увекавечаны ён на літаграфіі — не баючыся ані ветру, ані непагадзі, у ватоўцы, рукавіцах, шапцы-вушанцы, з шалікам на шыі. У іканаграфічным плане ён паўстае перад гледачом франтальна, у позе чалавека, што пераможна аглядае дзялянку, прычым яго рашучасць дадаткова акцэнтаваная тым, як ён прыціскае страховачны ланцуг. Перспектыва пабудаваная так, што глядач мусіць глядзець на яго знізу ўверх і заўважае над выпнутай грудной клеткай, падкрэсленай страховачным поясам, які нагадвае патронную стужку, брыгаду, што караскаецца па рыштаванні. У гэты момант замацоўваецца аптычнае ўражанне, што і кіраўнік брыгады не можа стаяць на цвёрдай зямлі, хаця — ці якраз таму што — мастак свядома не паказаў, дзе стаіць пратаганіст. Дзякуючы кантрасту чорнага і белага прыродныя фарбы пераходзяць адна ў адну, контуры знікаюць, і ўвесь задні план патыхае сталлю — тым рэчывам, з якога зробленыя героі. Робіцца ясна: „стваральнік Мінска” больш не арудуе кельмай ды цэглай, а мае справу з кранамі ды зборнымі элементамі. Ён як прарок падымаецца над аблокамі і глядзіць у прышласць, што адкрываецца пакуль толькі ягонай сіле прадбачання, — у прышласць, якую суровыя кліматычныя ўмовы здольныя засціць адно блізарукім ды маладушным. Адваротным бокам медаля было тое, што Дзянісам Рыгоравічам Булахавым скарысталіся ў інтарэсах справы, а гэта было несумяшчальна з рамяством, якім ён валодаў.

4. Трагічны герой. На мяжы 50 і 60-х г. даміноўнай ідэяй у савецкім горадабудаўніцтве стаў мікрараён — забяспечаны ўсімі неабходнымі жыллёва-камунальнымі ды сацыяльнымі паслугамі комплекс пяціпавярховых шматкватэрных жылых дамоў з плоскім дахам, першапачаткова разлічаны на 15-20 тыс. чалавек. У Мінску першы мікрараён, рэпрэзентатыўны праект будаўніцтва 60-х г., паўстаў на ўсходняй ускраіне горада. Так зародкавая каморка сацыялістычнага горада перамясцілася з яго цэнтра на перыферыю. Як напамін пра спаборніцтва гарадоў на этапе адбудовы вуліцу, што вяла да мікрараёна, назвалі ў гонар горада-героя Сталінграда (з 1961 г. Валгаград)[14].З гэтагачасу малюнак будаўнічай пляцоўкі, а роўным чынам і рабочага-будаўніка ў СМІ стаў мяняцца ў напрамку, прадвызначаным мастаком Герусам. Цяпер попытам карыстаўся ўжо не муляр, які цагліна за цаглінай выкладвае сцяну дома, а кран, што дастаўляе гатовыя элементы ў патрэбнае месца на дзялянцы новабудоўлі. У гэтым кантэксце апублікаваны ў 1961 г. „тэстамент” Дзяніса Булахава, які з’явіўся адначасова з новай праграмай КПСС, што абвяшчала пераход ад сацыялізму да камунізму, чытаецца як трагедыя[15]. У брашуры „Строим город”, пэўна напісанай за Булахава, малюецца стылізаваны вобраз прасякнутага духам калектывізму і гатоўнасцю працаваць чалавека, які ў інтарэсах усеагульнага дабрабыту прывучае сябе да таго, што сацыялістычнае спаборніцтва ды выкананне планавых заданняў робіцца яго асабістай справай. Гэта „справаздача” напісана мовай простага, „рускага” чалавека. Асноўная тэма — праца брыгады канчатковай прадукцыі мінскага будтрэста № 4, адметная рыса якой у тым, што яна адказвае за будаўніцтва дома ад катлавана і да даху. Падрабязна апісаныя аўра сацыялістычнага горада, калектыў як мікракосм савецкага грамадства і прафесійны этас брыгадзіра.

Па-першае, услаўляецца Мінск як радзіма. Тут трэба сказаць пра адмысловую форму патрыятызму, які жывіцца не традыцыямі, а эстэтыкай „новага жыцця”, бо пасля гібелі гістарычнага „капіталістычнага” горада ў Другой сусветнай вайне, маўляў, вырас новы горад, адметны сваёй прыгажосцю. Ён выступае як адміністратыўны, культурны і прамысловы цэнтр, прапануе сваім жыхарам усе магчымыя даброты, на якіх заснаваны мадэрнісцкія прынцыпы планіроўкі гарадоў (святло, паветра, зеляніна)[16]. Па-другое, працоўныя дасягненні брыгады Булахава з дваццаці двух чалавек тлумачацца імпульсам камуністычнай маралі. Вырашальны для поспеху, маўляў, не выключны стан, г. зн. прывілеяваныя ўмовы для выдатных працаўнікоў, а пачуццё адказнасці ды карпаратыўны дух звычайных людзей. Сюды належыць, паводле брашуры, інтэграцыя ў калектыў яго слабейшых сяброў, уключна з супольным пераадоленнем такіх дрэнных звычак, як курэнне ды п’янства, дзейны прынцып крытыкі ды самакрытыкі, выпрабаванне новых метадаў і ашчаднае стаўленне да матэрыялаў. Вось жа, маўляў, каб здзейсніць пераўтварэнне „старога” чалавека ў „новага”, дастаткова толькі мацаваць самадысцыпліну і бачыць сэнс працы ў карысці калектыву. Па-трэцяе, брыгадыр мусіць вылучацца любоўю да сваёй прафесіі ды ўдасканаленнем свайго майстэрства. Але рэалізавацца ён, маўляў, можа толькі тады, калі ў дадатак сур’ёзна ставіцца да сваёй прасякнутай патрыярхальным духам ролі выхавацеля і настаўніка ды перадае свае здольнасці і перакананні наступнаму пакаленню. Кола абмаляванай сістэмы ўзаемасувязяў замыкаецца, нарэшце, зваротам да жыллёвага пытання: каб зрабіць рэальнасцю яго развязанне, абяцанае ў праграме партыі, неабходныя „подзвігі ў працоўнай галіне”. Сама гэтая фармулёўка ўжо сведчыла, што размова ідзе пра справу, якая вымагае не надчалавека, а шараговага працаўніка. Асабісты трагізм у лёсе Булахава і яго калег мы бачым тут у тым, што былыя героі мусілі ахвяраваць сабою, мяняць ідэнтычнасць, робячыся з муляраў мантажнікамі.

5. Водгулле легенды. Хаця пасля ўкаранення буйнапанэльнага будавання муляры больш не былі патрэбныя ў якасці персанажаў прапаганды, а жыхары мікрараёнаў зноў і зноў скардзіліся на халтуру ў будоўлі, легенда пра героя далёка перажыла выхад Дзяніса Рыгоравіча Булахава на пенсію. Пра яго часам успаміналі, калі трэба было згадаць намаганні насельніцтва Мінска па адбудове горада пасля вайны. Ён быў таксама чаканым прамоўцам на паседжаннях партыйнага актыву будаўнічай галіны і папулярным сведкам падзей на ўроках краязнаўства ў школах свайго горада. Пры гэтым да яго ставіліся не толькі як да ўзору, але таксама — і перадусім — як да заснавальніка новага горада і новай традыцыі[17]. Яго слава пачала блякнуць, толькі калі міф сацыялістычнага горада страціў сваю інтэграцыйную сілу і быў заменены міфам горада-героя.

ІІІ. Чалавек-герой і горад-герой

Каб знайсці адказ на пастаўленыя ў пачатку пытанні пра сэнс міфа гераізму, на апошнім вітку трэба яшчэ раз паглядзець пад іншым вуглом на тую аснову, на якой быў намаляваны вобраз персанажа прапаганды Дзяніса Рыгоравіча Булахава[18]. Адносна таго, як узнікла званне героя, зазначым, што абазначэнне „Герой Працы” было ўведзена ў 1927 г., а ў 1938 г. пашырана да „Герой Сацыялістычнай Працы”. Тытул „Герой Савецкага Саюза” быў адмыслова створаны ў 1934 г. для лётчыкаў, якія ратавалі ўдзельнікаў экспедыцыі затанулага ў Паўночным Ледавітым акіяне „Чалюскіна”. Міф лётчыкаў і стаханаўскі рух прывялі да ўзнікнення культу герояў. Дыскурс, які свядома фармавалі бальшавікі, разгортваўся вакол адданай барацьбы за сацыялізм, якую вядзе „вялікая сям’я” са Сталіным-бацькам і Радзімай-маці. У гэтым комплексе героі адказвалі за здзяйсненне надзвычайных рэчаў і, такім чынам, выконвалі ролю піянераў і прыкладаў. Пры гэтым з назоўнікам герой і прыметнікам гераічны звязвалася ўяўленне пра актыўнасць і гатоўнасць да працоўных здзяйсненняў. Ад герояў-лётчыкаў ды герояў працы 30-х г. было недалёка да герояў вайны 40-х г., большая частка якіх зазнала пашану і павагу толькі пасля смерці. У час вайны культ герояў узбагаціўся двума аспектамі. Па-першае, колькасць герояў імкліва ўзрасла ў дваццаць разоў: з 626 да прыкладна 12 500 чалавек. Па-другое, ідэя гераізму канкрэтызавалася з наданнем Сталінграду ў 1943 г. звання „горад-герой”. Быць героем азначала цяпер самаахвярна служыць радзіме і няўмольна супраціўляцца вонкаваму ворагу. У пасляваенны час флюгер павярнуўся яшчэ раз. Калі пры Хрушчове пачалі прапагандаваць пераадоленне культу асобы ды пабудову камунізму, званне героя страціла сваё значэнне эксклюзіўнасці. Празмерная шчодрасць у раздачы ўзнагарод вяла намінальна да фармавання грамадства герояў. З аднаго боку, значэнне подзвіга асобнага чалавека цягам масавай гераізацыі зніжалася да штодзённай справы. 3 другога — кожны камуніст атрымліваў магчымасць выканаць абавязак героя.

У звязку з гэтым адбылася ідэалагічная метамарфоза Мінска — ад „сацыялістычнага горада” да „горада-героя”. Гэтую з’яву можна зразумець толькі на фоне трохступеньчатага працэсу сацыяльных пераўтварэнняў, які Савецкі Саюз перажыў цягам індустрыялізацыі ды ўрбанізацыі за 74 гады сваёй гісторыі. Калі сталінізм інтэрпрэтаваць як зрух да эканамічнай мадэрнізацыі, то ў канцы 20-х г. савецкае грамадства зазнала мабілізацыю, у канцы 30-х — атамізацыю, a ў канцы 50-х — кансалідацыю. У якасці асобных этапаў вылучаюцца нівеляванне насельніцтва (нацыяналізацыя прамысловасці, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, ліквідацыя класавых ворагаў), змена эліт (пралетарызацыя выхадцаў з вёскі, падвышэнне статусу кваліфікаваных работнікаў і спецыялістаў, партыйныя чысткі) і замацаванне новых ерархій (наменклатура, рабочыя дынастыі, інтэлігенцыя як класавая сіла). Узаемазвязана з гэтым працэсам адбывалася імклівая ўрбанізацыя, на якую мусілі рэагаваць распрацоўшчыкі планаў сацыяльнай палітыкі. У канцы 20-х г. дыскурс у горадабудаўніцтве адштурхоўваўся ад утапічных праектаў жыцця, у сярэдзіне 40-х — ад забеспячэння базавых патрэбаў, а з 60-х г. — ад самаразвіцця індывідуальных уласцівасцяў. Арыенцірам у будаўніцтве жылля быў спачатку дом камуны, потым „камуналка” і, нарэшце, мікрараён. У той час як для грамадства ў цэлым Другая сусветная вайна стала каталізатарам, для кожнага асобнага індывіда яна ўяўляла сабою пераломны момант, калі нанава паўстала пытанне пра прыналежнасць чалавека да пэўнага лагера. У 20-30-я г. ідэнтычнасць вызначалася сацыяльным паходжаннем, у 50-60-я — паводзінамі на вайне. Адпаведна ў плоскасці сябар — вораг у 30-я г. супрацьстаялі „стаханавец” і „кулак”, а ў 50-я — „партызан” і „калабарант”. Абапіраючыся на гэтую перадумову, Хрушчоў і Брэжнеў здолелі ў перыяды дэсталінізацыі і ўзнікнення неасталінізму забяспечыць грамадскі кансенсус у шырокіх масах насельніцтва, адказваючы сваёй сацыяльнай палітыкай на імкненне да годнага жылля ды спажывання і абуджаючы ў сваёй прапагандзе антыфашысцкія і пацыфісцкія настроі.

Таму не дзіва, што Мінск у гэты перыяд быў пасля Сталінграда (Валгаграда), Ленінграда, Кіева, Адэсы, Севастопаля, Масквы, Брэсцкай крэпасці, Керчы ды Наварасійска абвешчаны дзясятым горадам — Героем Савецкага Саюза. Праўда, з-за супярэчнасцяў паміж Крамлём і свядомай „партызанскай фракцыяй” узнагароджанне адбылася толькі 26 чэрвеня 1974 г. з нагоды 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі. Высокі гонар быў абгрунатаваны ва ўказе Вярхоўнага Савета СССР тым, што сталіца Беларусі мае „заслугі перад Радзімай” у барацьбе з нацызмам і адыграла адмысловую ролю ў развіцці партызанскага руху, так што можна казаць пра яе мужнасць і гераізм, нягледзячы на тры гады пад акупацыяй. З боку кампартыі БССР паслядоўна рабілася прывязка да савецкага патрыятызму, каб скарыстацца суцэльным канонам каштоўнасцяў гераічнага міфа. У такой інтэрпрэтацыі паміж „подзвігам у баі” і „подзвігам на працоўным фронце” існавала ўзаемная залежнасць. Паводле яе, выкананне і перавыкананне пяцігадовых планаў было тоесным далейшым перамогам у барацьбе за камунізм[19].

IV. Падсумаванне

Гераічны міф і мемарыяльныя рытуалы служылі ў Савецкім Саюзе, каб настройваць насельніцтва на ўспрыманне афіцыйнага канона нормаў і каштоўнасцяў. Камуністычная партыя намагалася здабыць сабе легітымацыю праз фетышызацыю тэхнічнага прагрэсу і давесці эфектыўнасць цэнтралізаванай планавай эканомікі, стымулюючы працоўныя дасягненні. Аднак стабільнасць палітычнай сістэмы ў паслясталінскую эпоху грунтавалася, па сутнасці, на тым, наколькі забяспечваліся рост узроўню жыцця і магчымасці індывідуальнай самарэалізацыі. Гарантыя наяўнасці працоўных месцаў і стабільнасць цэнаў стваралі перадумовы для дасягнення кансэнсусу ў масах. Узнагароды і прывілеі фіксавалі розніцу ў статусе і спрыялі дыферэнцыяцыі ўнутры сацыяльнай структуры. Улады патрабавалі канфармізму, адказам грамадства была арыентацыя на спажыванне. У гэтым кантэксце „герой” увасобіў у той ці іншай форме даступны ўсім „савецкім людзям” праект жыцця, які не толькі служыў падтрымцы сацыялізму, але і дазваляў атрымаць ад гэтага ладу карысць.

Вось жа, паміж культам герояў 30 і 50-х г. была сутнасная розніца, абумоўленая стратай утопіі. Прапаганда прыменшыла „надчалавека” да нармальных памераў. Ад Булахава зусім не вымагалі такіх выбітных дасягненняў, як у свой час ад Стаханава, які яшчэ цалкам адпавядаў тыпу апантанага працаўніка. Дзяніс жа Рыгоравіч быў, дый у 60-я г. заставаўся героем лакальнага маштабу. З аднаго боку, ён рэпрэзентаваў прафесійную групу рабочых-будаўнікоў, і яго, адпаведна, усхвалялі як рацыяналізатара ды механізатара. Ручная праца выйшла з моды ў народнай гаспадарцы. З другога боку, ён выступаў носьбітам надзей масы насельніцтва, якое пакутавала ад нястачы жылля, і ў гэтым плане ён мусіў выпраменьваць энтузіязм і гатоўнасць задаволіцца малым. Адначасова ён увасабляў традыцыі „новага Мінска”. За згасанне зоркі Дзяніса Рыгоравіча ў 70-80-я г. адказныя, перадусім, тры фактары. Па-першае, пераход ад этапу адбудовы да буйнога індустрыяльнага горада быў звязаны са зменай пакаленняў і зменамі ў ідэнтычнасці. Па-другое, у эпоху серыйнай вытворчасці тып муляра больш не быў запатрабаваны. Па-трэцяе, інфляцыя, якая закранула званне героя ў час дэсталінізацыі, і перавод ідэі гераізму ў матэрыяльную плоскасць прывялі да зніжэння аўтарытэту выдатных асобаў. Нарэшце, калі Савецкі Саюз пад ціскам звонку распаўся, пачаўся пошук нацыянальнай ідэалогіі праз зварот да традыцый дарэвалюцыйнага часу і адбылося прыняцце стратэгіі жыцця і выжывання, арыентаванай на заходні дабрабыт. Хаця ў Мінску абышлося без скідання старых ідалаў, камуністычныя сімвалы і помнікі адклаліся ў калектыўнай памяці як рэлікты са старадаўніх часоў і схаваліся пад напластаваннямі іншага досведу. Адзін з гэтых новых міфаў кажа пра высакаякасную працу, пра якую сведчаць дамы, пабудаваныя ваеннапалоннымі, а не тыя будынкі, што ўзводзілі будаўнікі кшталту Дзяніса Булахава.

Пераклад Сяргея Паўлавіцкага


[1] У рускай мове зваротак складаецца з імя ды імя па бацьку, у той час як прозвішча ідэнтыфікуе індывіда нейтральным чынам, таму далей мы будзем казаць „Дзяніс Рыгоравіч”, калі размова ідзе пра персанаж прапаганды, і „Булахаў”, калі маем на ўвазе рэальную асобу.
[2] Гл.: Минск — город-герой. Справочник. Минск, 1976. С. 257; Почетные граждане города Минска. Минск, 1980. С. 5-6.
[3] Thomas M. Bohn: Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanungund Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Köln — Weimar —Wien, 2008.
[4] Гл.: Социалистическое соревнование строителей Сталинграда и Минска / под ред. П. И. Котоводова. Минск, 1950.
[5] Напр., у наступным допісе Дзяніс Булахаў браў абавязак павысіць вытворчасць сваёй працы: Советская Белоруссия. 5.09.1950. № 179. С. 1.Разам з тым ён рабіў прапановы па эканоміі: Булахов Д. Комплексное снижение стоимости строительных работ // Советская Белоруссия. 6.06.1952. № 133. С. 2.
[6] Гл.: Михинов Н. Ветеран стройки // Советская Белоруссия. 16.08.1958. № 191. С. 1.
[7] Гл.: Булахов Д. Г. Строим город. Минск, 1961.
[8] Гл.: Аркадьев Б. Города почетный гражданин // Вечерний Минск.1.11.1967. № 1.С. 2.
[9] Гл. іл. 1. Узята з “Почетные граждане” (Гл. спас. 2.) С. 5.
[10] Параўн. разыходжанне ў гэтым пункце сведчанняў у: Социалистическое соревнование (гл. спас. 4). С. 33-34, 42-43; Астрейко А. И., Павлович В. Ю. Гордое имя — строитель. О делах и людях ордена Ленина стройтреста № 5 города Минска. Минск, 1975. С. 34-35.
[11] Гл.: Праздник советских строителей // Советская Белоруссия. 12.08.1956. № 187. С. 1, 2.
[12] Параўн. здымак Дзяніса Булахава // Советская Белоруссия. 22.10.1957. № 250. С. 1.
[13] Узята з: Беларуская станковая графіка. Мінск, 1978. С. 87.
[14] Гл.: Мы расскажем о Минске. 2-e, перераб. и доп. изд. Минск, 1966.С. 88-96.
[15] Булахов Д. Строим город (гл. спас. 7).
[16] Параўн. у гэтым сэнсе таксама: Булахов Д. Прекрасный родной Минск // Советская Белоруссия. 3.07.1959. № 154. С. 3; ён жа: Утро над Минском // Советская Белоруссия. 26.05.1964. № 121. С. 2.
[17] Параўн.: Харкевич А. Человек и его город // Советская Белоруссия. 11.01.1973. №9. С. 2.
[18] Гл.: Günther H. Der sozialistische Übermensch. M. Gor’kij und dersowjetische Heldenmythos. Stuttgart — Weimar, 1993. S. 155-197;Arnold S. R. Stalingrad im sowjetischen Gedächtnis. Kriegserinnerung und Geschichtsbild im totalitären Staat. Bochum, 1998. S. 7-13; Yurovsky V. Ein Vergleich des Heldenkults in der Sowjetunion der dreißiger und sechziger Jahre // Forum für osteuropäische Ideen- und Zeitgeschichte 5 (2001, 1).S. 155-181.
[19] Гл.: Подвиг народа бессмертен. О праздновании 30-летия освобождения Советской Белоруссии от немецко-фашистских захватчиков. Минск, 1975.

Наверх

Томас Бон. Доўгае парыванне са Сталіным, або Дзённік Яфіма Садоўскага

Чэрвеня 21, 2009 |


У дзень смерці Сталіна, 5 сакавіка 1953 г., мінская газета „Советская Белоруссия”, орган Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, Вярхоўнага Савета і Савета міністраў БССР, апублікавала паведамленне маскоўскага ўрада. Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза і Савет міністраў СССР абвяшчалі, што ў ноч з 1 на 2 сакавіка таварыш Сталін перажыў апаплексічны ўдар і ў бліжэйшы час не зможа прымаць удзелу ў бягучых справах дзяржаўнага кіравання[2]. Гэтае эўфемістычнае паведамленне мусіла прыхаваць сур’ёзнасць становішча і адкласці пошук адказу на пытанне, што ж будзе „пасля”. Уяўленне, што смерць не спынілася і перад такім звышчалавекам, як Сталін, выклікала шок не толькі ў прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, але і ў большай часткі савецкага насельніцтва. Калі „Советская Белоруссия” 6 сакавіка змясціла партрэт Сталіна, які днём таму пайшоў з жыцця, у жалобнай рамцы, гэта было ўсвядомлена пакаленнем, якое вырасла на савецкіх каштоўнасцях і нормах, як надлом, што засланіў досвед Другой сусветнай вайны. Каб даць час перажыць страту індывіда, які быў увасабленнем бацькі для масы яшчэ падуладнага традыцыяналісцкім уяўленням насельніцтва, абвясцілі чатырохдзённую жалобу. Пры гэтым можна расцаніць як палітычны сігнал той факт, што на жалобу па Сталіну было адведзена на адзін дзень меней, чым у свой час па Леніну. Цяпер зусім абгрунтавана загучалі запэўніванні ў адзінстве партыі. Яе адну прызнавалі здольнай весці насельніцтва далей у генеральным накірунку фарсіраванай індустрыялізацыі. Да таго ж пэўнага наследнага прынца Сталін загадзя не вызначыў[3]. Так што гэта адпавядала логіцы рэчаў, калі 7 сакавіка, яшчэ да пахавання былога ўладара, „Советская Белоруссия” ўжо абвясціла новую каманду кіраўнікоў у складзе Георгія Малянкова, Мікіты Хрушчова і Клімента Варашылава, якія ўзначалілі, адпаведна, Савет міністраў, Цэнтральны камітэт КПСС і Вярхоўны Савет[4]. Нарэшце 10 сакавіка „Советская Белоруссия” паведаміла пра змяшчэнне бальзамаванага цела Сталіна ў Маўзалей Леніна на Чырвонай Плошчы ў Маскве. Са спіса аратараў грамадскасць магла бачыць, хто на той момант уваходзіў у лік „уладных людзей”: гэта былі Малянкоў, Лаўрэнцій Берыя (Mіністэрства ўнутраных справаў) і Вячаслаў Молатаў (Міністэрства знешніх справаў)[5]. Што да падзей у самой сталіцы Беларусі Мінску, „Советская Белоруссия” згадвала жалобныя сходы на аўтамабільным заводзе (6 сакавіка), а таксама на Цэнтральнай плошчы (8 і 9 сакавіка). Апоўдні 9 сакавіка перад помнікам Сталіну, як паведамлялі, сабралася больш за 200 тыс. чалавек[6].

Перажыванне жалобы ў Мінску

У тыя драматычныя дні сакавіка 1953 г. мінскі журналіст Яфім Садоўскі ляжаў у шпіталі. Сёння наўрад ці можна сказаць, чаму ён насуперак сваёй звычцы не заносіў у нататнік звестак пра асноўныя падзеі дня: ці гэта было абумоўлена станам яго здароўя, ці ён, яўрэй па нацыянальнасці, трымаўся неабходнай палітычнай засцярогі, бо сучаснікі адчувалі ў студзеньскім „выкрыцці змовы” крамлёўскіх урачоў прыкметы новай хвалі чыстак або антысеміцкай кампаніі. Магчыма таксама, што Садоўскі на той момант наогул не меў з сабою дзённіка. Як бы там ні было, паміж 11 лютага і 11 сакавіка запісаў у ім няма[7]. Першае выказванне наконт згаданых падзей запісанае, што варта ўвагі, на датаваным 7 сакавіка 1953 г. аркушы, які быў укладзены ў нататнік пазней. Паводле яго, Садоўскі пачуў пра хваробу Сталіна яшчэ 3 сакавіка па радыё, і гэтая навіна, па яго словах, ударыла як маланкай, нібыта раптам наступіў холад: „Сэрца забалела, дыханне замёрла”. Размова ішла, урэшце, пра лёс Сталіна, да імя якога далучалі „любімы” і называлі проста па-бацьку „Вісарыёнавіч”, а ў адпаведнасці з культам, што пашырала прапаганда, яшчэ тытулавалі „нашым сонцам” і „нашай надзеяй”. Садоўскі лічыў, што ён адчувае і выказвае калектыўную разгубленасць ва ўсёй краіне: „Усе думкі былі ў Маскве, у Крамлі, ля ложка чалавека, які так шмат зрабіў для кожнага”. Насуперак рэпрэсіям і тэрору кожны асобны чалавек, паводле Садоўскага, быў вельмі абавязаны Сталіну. Таму для Садоўскага, як і для многіх яго суайчыннікаў, адбылося нешта недаступнае розуму, калі прагучала абвестка пра смерць: „Памёр той, хто так патрэбны кожнаму з нас. Немагчыма паверыць. Гэтага не можа быць. Гэта сон. Кашмарны сон. Хутчэй прачнуцца!”[8]. Пераадоленне псіхалагічнай траўмы, вяртанне жыццёвых сілаў і перажыванне жалобы цягнуліся ў выпадку Садоўскага таксама шмат даўжэй, чым рэзананс, які гэтая тэма мела ў друку. Усе далейшыя запісы ў нататніку Садоўскага гучаць у сваёй чуллівасці як афіцыйныя дэкларацыі культу Сталіна. Ці гэта насенне прапаганды ўзышло ў свядомасці Садоўскага? Ці ён папраўдзе верыў у „звышбацьку”? 13 сакавіка, калі перыяд дзяржаўнай жалобы ўжо даўно скончыўся, Садоўскі ўсё яшчэ не мог супакоіцца і прымірыцца з думкай, што Сталіна, „найвялікшага з найвялікшых”, больш няма. Маўляў, ад уяўлення гэтага факта яму робіцца балюча[9]. Нібыта рытм часу дае аблягчэнне, і Садоўскі пачаў 14 сакавіка лічыць дні пасля смерці Сталіна. Цяпер ён, паддаўшыся прыступу сентыментальнасці, шукаў суцяшэння ў гуках дзіцячых песень, прысвечаных Сталіну[10]. Але і праз 20 дзён, 25 сакавіка, не было і знаку паляпшэння яго стану. Дый як тое магло адбыцца? Ён жа цвёрда запомніў, што „новы (савецкі) чалавек” мусіць натхняцца імем Сталіна, калі ён, поўны энтузіязму, пачынае свой працоўны дзень і аддае свае сілы за светлую будучыню, за камунізм[11]. Садоўскаму здавалася, што нават указ аб амністыі ад 28 сакавіка трэба тлумачыць пасмяротнай воляй і мудрым рашэннем Сталіна. Ён амаль элегічна заклікаў: „Вечная памяць яму!” Бо небяспека, што нядаўнія рэпрэсіі разгорнуцца ў новую хвалю тэрору, здавалася на першы час адхіленай[12]. Хаця Садоўскі не каментаваў праведзеную 4 сакавіка рэабілітацыю арыштаваных у студзені крамлёўскіх урачоў, можна меркаваць, што ён вызваліўся ад значнай часткі напружанасці і цяжару, што навісаў над ім. Аднак жа ён анідзе не ставіць пад сумнеў асобу Сталіна. Калі 12 красавіка 1953 г. мінула 40 дзён пасля смерці Сталіна — біблейская лічба, Садоўскі зафіксаваў выхад з пустыні, не маючы, праўда, сілы зірнуць наперад: „Сорак дзён!”[13].

Толькі надыход свята Першамая стаў пераломам у гэтым плане. Хаця 30 красавіка Садоўскі занатаваў, што ані сонца, ані музыка і сцягі не змогуць прагнаць яго клопат, цяпер непазбежнае заняло сваё месца ў свядомасці: „Яго больш няма”. Але, піша Садоўскі, жыццё ідзе далей. І праз справы сваіх паплечнікаў Сталін увойдзе ў вечнасць[14]. Такія дыфірамбы міжволі выклікаюць пытанне: запісы ў дзённіку Садоўскага — выражэнне ўнутранага перажывання праўдзівых пачуццяў або гэта прадбачлівыя фармулёўкі, прызначаныя для магчымых чытачоў з колаў дзяржбяспекі? Па ўсім здаецца, што гэтыя разважанні сапраўды адпавядалі тагачаснаму душэўнаму стану Садоўскага. Нездарма ён амаль двума дзесяцігоддзямі пазней, 11 сакавіка 1972 г., перачытваючы свае нататкі., палічыў слушным дадаць яшчэ адзін радок: „Зразумела, усе сталінскія запісы былі зроблены ў духу 1953 года. Няхай даруе мне Бог”[15]. Гэта чытаецца як позняе ўразуменне чалавекам таго, што ён служыў куміру.

Жыццёвы шлях Яфіма Садоўскага

Кім быў журналіст Садоўскі? Яфім Ільіч Садоўскі нарадзіўся 22 снежня 1907 г. (4 студзеня 1908 г. па новым стылі) у Мінску ў сям’і служачага, які навучаўся хіміі ў Швейцарыі, але мусіў зарабляць на жыццё працаю ў дрэваапрацоўчай прамысловасці. Сваё дзяцінства Яфім правёў ва ўкраінскім горадзе Нікапалі. У 1922 г. сям’я вярнулася ў Мінск. Тут Садоўскі ў 1924-25 г. вучыўся ў сталярнай майстэрні і ў 1926 г. скончыў прафесійна-тэхнічную школу. Пасля наведвання агульнаадукацыйных курсаў ён з 1927 г. цалкам прысвяціў сябе журналістыцы. У 1923-25 г. працаваў для тады яшчэ беларускамоўнай „Савецкай Беларусі”, у 1925-37 г. — для „Рабочего”, а ў 1937-41 г. — зноў для „Советской Белоруссии”, якая стала рускамоўнай. Не атрымаўшы вышэйшай адукацыі, ён дзякуючы савецкай культурнай рэвалюцыі патрапіў у прывілеяваныя шэрагі мінскай інтэлігенцыі. Пры гэтым ён, без сумнення, паводзіў сябе, як таго патрабавала сістэма. Рэпрэсіі ў канцы 1930-х г. не закранулі Садоўскага, верагодна, таму, што ён яшчэ не займаў на той час кіроўных пасадаў. У 1939 г. яго прынялі ў Беларускі саюз пісьменнікаў. У Другую сусветную вайну Садоўскі служыў франтавым карэспандэнтам далёка ад роднага горада, занятага немцамі. У гэты час яго бацькі загінулі ў мінскім гета. Адразу пасля заканчэння вайны Садоўскі вярнуўся ў сталіцу Беларусі. У 1946 г. ён стаў членам Камуністычнай партыі БССР. Садоўскага прызначылі кіраўніком аддзела інфармацыі „Советской Белоруссии”. З 1963 г. ён выконваў толькі абавязкі літаратурнага супрацоўніка. Увогуле пасля Другой сусветнай вайны ён займаў аўтарытэтную пазіцыю ў сферы беларускіх масмедыя, ніколі не трапляючы ў цэнтр улады. Як кавалер ордэнаў Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі і ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР ён атрымаў персанальную пенсію, калі ў 1970 г. пайшоў на адпачынак.

Побач са сваёй журналісцкай працай Садоўскі ніколі не кідаў і актыўнай літаратурнай дзейнасці. Пры гэтым ён пісаў ці не выключна на рускай мове. У 1927 г. убачыў свет зборнік вершаў „Полустанок”. Потым выходзілі зборнікі апавяданняў „Скрыпка і ордэн” (1935), „Я вижу” (1939), „Ясные дали” (1951), „Жизни и судьбы” (1962). У 1957 г. ён выдаў зборнік „Маякоўскі ў Беларусі”. Побач з гэтым былі апублікаваны нарысы на краязнаўчыя тэмы: „Гістарычныя помнікі Беларусі” (1958), „Их именами названы улицы Минска” (1965), „Люди и подвиг” (1965), „Герои не умирают” (1967) і „По историко-революционным местам Минска” (1981). У апошнія гады жыцця з’явіліся яшчэ зборнік вершаў „Ожерелье” (1991) і зборнік апавяданняў „Отвергнутая любовь” (1991). 13 верасня 1993 г. Яфім Садоўскі памёр ва ўзросце 85 гадоў[16].

Дзённік Яфіма Садоўскага

Садоўскі пастаянна вёў свой дзённік пад назвамі „Запісная кніжка журналіста”, „Крокі майго часу” і „Думкі ўслых” на працягу 1947-76 г. Хаця поўны аб’ём дзённіка каля 100 сшыткаў, вартасць яго як дакумента эпохі нязначная. Чаканага адлюстравання часу тут не знаходзім. Гэта хутчэй нататкі мімаходзь, чым сістэматычныя дзённікавыя запісы. Чытач мала даведаецца пра жыццё ў пасляваенным Мінску ці пра ўспрыманне ў Беларусі палітычнага курсу, вызначанага ў Маскве. Найбольш інфармацыйныя выпадковыя разважанні Садоўскага пра сваё юнацтва і прастаўленне да рана памерлага бацькі. Астатняе — хроніка афіцыйных падзей кшталту згадак дзяржаўных святаў і фіксацыі сустрэч у Доме пісьменнікаў. Захапляльнымі аказваюцца каментары да юбілеяў асобаў, якія мелі вызначальны ўплыў на Садоўскага. Тут трэба назваць, па-першае, паэта Маякоўскага, які імкнуўся сілаю свайго слова стварыць свядомасць, здольную да ўспрымання новага свету, і сумна скончыў сваё жыццё, а па-другое, палітычнага ўладара Сталіна, які наважваўся напружаннем сваёй волі радыкальна перайначыць усю сацыяльна-эканамічную сістэму. Як бы там ні было, Садоўскі лічыў свае паперы настолькі важнымі, што пасля заканчэння актыўнай прафесійнай дзейнасці ён асабіста перадаў іх цягам 1975 і 1976 г. Беларускаму дзяржаўнаму архіву літаратуры і мастацтва[17].

Дэсталінізацыя ў адлюстраванні „Советской Белоруссии”

Што ж кажуць дзённікі далей адносна Сталіна? Як Садоўскі рэагаваў на пачатую пры Хрушчове дэсталінізацыю? Калі і якім чынам ён нарэшце пазбавіўся залежнасці ад свайго „звышбацькі”? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба спачатку прыгадаць, як разгортваліся падзеі. Дакладна вядома, што афіцыйна дыскусія адносна Сталіна распачалася толькі пасля ХХ з’езда партыі ў 1956 г., нават калі Хрушчоў яшчэ ў ліпені 1953 г. на пленуме Цэнтральнага камітэта КПСС адмежаваўся ад так званага „культу асобы” і, пазбавіўшы паўнамоцтваў міністра ўнутраных справаў і першага намесніка старшыні Савета міністраў Лаўрэнція Берыю, выставіў яго ахвярным казлом, адказным за масавыя злачынствы сталінскай эпохі[18]. На гэтым фоне „Советская Белоруссия” ў першую гадавіну смерці Сталіна (5 сакавіка 1954 г.) яшчэ раз змясціла партрэт апошняга і тут жа пад буйным загалоўкам „Партыя вядзе нас наперад” аддала даніну памяці „вернаму вучню і паплечніку геніяльнага Леніна, вялікаму прадаўжальніку яго справы”. Зважаючы на дасягненні Сталіна ў індустрыялізацыі, калектывізацыі сельскай гаспадаркі, культурнай рэвалюцыі і ў пераможным заканчэнні вайны, яму прыпісваліся „кіпучая энергія”, „магутны геній”, „нязломная воля” і „каласальны вопыт”. У звязку з артыкулам згадваліся памятныя мерапрыемствы на розных прадпрыемствах Мінска[19]. Рытуал паўтарыўся ў другую гадавіну смерці Сталіна (5 сакавіка 1955 г.), калі „Советская Белоруссия” апошні раз ушанавала яго памяць. У перадавым артыкуле з шматзначнай назвай „Камуністычная партыя — Вялікі Рулявы Савецкага народа” шляхам свядомага адмаўлення ідэі дыктатарскіх паўнамоцтваў адзінай асобы „мудрым правадыром” згуртаванага ў вайне „гераічнага савецкага народа” прызнавалася Камуністычная партыя, прадстаўленая сваім Цэнтральным камітэтам. Аднак жа яшчэ раз было аддадзена належнае „вялікаму Сталіну” — „вучню і прадаўжальніку справы” Леніна. Яго заслугай, як пісалася ў артыкуле, быў разгром „трацкістаў, бухарынцаў, буржуазных нацыяналістаў і ўсіх ворагаў народа”. Вось жа, адхіленні ад генеральнай лініі партыі па-ранейшаму не дапускаліся. Такі ж зарад несла і абвешчаная праграма культурных мерапрыемстваў, прысвечаных Сталіну: агітатараў заклікалі весці размовы на прадпрыемствах, прапагандуючы пры гэтым пабудову камунізму і ўздым народнай гаспадаркі. Апрача таго, трэба было яшчэ раз даць людзям усвядоміць значэнне Сталіна, выставіўшы ў музеях адмысловыя экспанаты і ў Дзяржаўнай бібліятэцы — поўны збор яго твораў[20].

Калі ж урэшце 14 лютага 1956 г. распачаўся ХХ з’езд партыі, вялікае сімвалічнае ўздзеянне мела ўжо тое, што ў пленарнай зале не было выявы Сталіна. Але ў сваім справаздачным дакладзе старшыня Цэнтральнага камітэта КПСС Хрушчоў адно коратка згадаў адыход ад „культу асобы”, створанага вакол Сталіна[21]. І толькі на закрытым пасяджэнні 25 лютага ён звязаў самавольства, з якім мноства сяброў партыі патраплялі пад рэпрэсіі, з дзеяннямі Сталіна, не ставячы, зрэшты, пад сумнеў сам рэжым[22]. Афіцыйнага абвяшчэння папраўкі курсу, зробленай Цэнтральным камітэтам, яшчэ не прагучала, таму рэдактарам „Советской Белоруссии”, бадай, вельмі пашанцавала, што трэцяя гадавіна смерці Сталіна 5 сакавіка 1956 г. выпала на панядзелак — дзень, калі іх газета не выходзіла. Так удалося практычна абысціся без таго, каб згадваць Сталіна[23]. Толькі рэзалюцыя Цэнтральнага камітэта ад 30 чэрвеня 1956 г. „Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў” вызначыла лінію, якой трэба было прытрымлівацца. Ад гэтага моманту паратункам мусіла стаць вяртанне да запаветаў Леніна ды захаванне прынцыпу „калектыўнага кіраўніцтва”[24]. Адпаведна праз год, 5 сакавіка 1957 г., „Советская Белоруссия” ані слоўца больш не кінула пра гадавіну смерці Сталіна[25]. З таго часу Сталін стаў „нікім”, пра якога больш не згадвалі ў публіцыстыцы. Толькі пасля XXII з’езда партыі (17-31 кастрычніка 1961 г.), у выніку якога бальзамаванае цела Сталіна вынеслі з маўзалея Леніна і пахавалі каля Крамлёўскай сцяны, у „Советской Белоруссии” зноў з’явіліся навіны. 3 лістапада 1961 г. было надрукавана кароткае і трохі сарамліва змешчанае пад рубрыкай „Хроніка” паведамленне беларускага агенцтва навін БЕЛТА. Паводле яго, 2 лістапада прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР на падставе шматлікіх прапановаў працоўных і заяваў грамадскіх арганізацый пастанавіў перайменаваць Сталінскі раён горада Мінска ў Завадскі раён. Адначасова, напісана далей, выканаўчы камітэт Мінскага гарадскога савета вырашыў перайменаваць Сталінскі праспект у Ленінскі праспект. У той жа час так і не быў апублікаваны эскіз помніка Сталіну, які планавалі пабудаваць на Цэнтральнай плошчы Мінска. Партыя не выказвала зацікаўленасці ў аналізе свайго мінулага. Замест гэтага напрыканцы падзей дня змяшчаўся прагноз надвор’я[26].

Яфім Садоўскі: вызваленне ад Сталіна

У перыяд дэсталінізацыі Садоўскі не казаў ніводнага слова пра свайго куміра. Толькі калі хвалі абурэння ўлягліся і палітычная „адліга” (Ілья Эрэнбург) пачала саступаць новым маразам, яго кароткія развагі пра Сталіна ўзнавіліся. Мажліва, у час адбудовы сталіцы да канца 1950-х г. ён быў дужа загружаны сваёй журналісцкай работай. Прынамсі, павелічэнне актыўнасці яго літаратурных праяваў у 1960-я г. сведчыць, што ён толькі патрохі пачаў зноў знаходзіць час для іншых рэчаў. У адпаведнасці з магіяй лічбаў якраз 10-я гадавіна смерці Сталіна натхніла Садоўскага зрабіць наступны запіс 5 сакавіка 1963 г. Гэта было нешта накшталт асабістага рэзюме палітыкі Хрушчова, якое, урэшце, зноў звялося да вызнання вернасці Сталіну. Абмяжоўваючы грэхападзенне Сталіна 1937 годам, Садоўскі трымаўся афіцыйнай версіі, паводле якой рэпрэсіі ды тэрор былі звязаныя выключна з унутрыпартыйнымі „чысткамі”. Нават не маючы мажлівасці прызнаць Сталіна невінаватым, Садоўскі, аднак жа, як і раней, патэтычна пярэчыў: „Усё ж ён вялікі. Вялікі!”[27]. Відавочна, што за дзесяць гадоў Садоўскі не здолеў пазбавіцца залежнасці ад „культу асобы”. Таму і ставіць пад сумнеў сталінізм як сістэму яму нават у галаву не прыходзіла.

Пазней, з 1968 да 1975 г., Садоўскі ў гадавіны смерці Сталіна зноў рэгулярна выказваўся ў сваім дзённіку на гэтую тэму. То былі гады эпохі Брэжнева, калі неасталінізм паступова ўбіраўся ў сілу ў сферах унутранай і культурнай палітыкі, перш чым у другой палове 1970-х г. „застой” зрабіўся відавочным таксама ў эканамічнай і сацыяльнай палітыцы. Пасля таго, як ідэя сацыялізму страціла здольнасць выклікаць энтузіязм, дзеля стварэння новай інтэграцыйнай ідэалогіі запатрабаванымі сталі грамадская згода адносна непрыняцця фашызму і міф Другой сусветнай вайны. У гэтым кантэксце не дзіўна, што 4 сакавіка 1968 г. Садоўскі зноў прыгадаў Сталіна. Паводле Садоўскага, жывучай аказалася толькі частка міфа Сталіна: „Кажучы ўвогуле, яго прызнаюць геніяльным палкаводцам”. Не зважаючы на той факт, што Хрушчоў яшчэ ў сваёй сакрэтнай прамове ўнёс яснасць у гэтым аспекце, мінскія згуртаванні ветэранаў і партызанаў, па ўсім відаць, усё яшчэ адчувалі сябе абавязанымі свайму колішняму генералісімусу. Садоўскі зазначае: „Пра яго мала пішуць, толькі ў мемуарах вайскоўцаў”[28]. У гэтым выказванні праяўляецца змена ў вобразе Сталіна, што склаўся ў Садоўскага. Замест асабістай пашаны ён перадаў толькі павагу, адчуваную іншымі. Пасля ў дзённіку Садоўскага сустракаюцца адно рэмінісцэнцыі, што сведчаць пра расплывісты досвед, які, здаецца, мае ўжо няшмат дачынення да штодзённай рэальнасці.

Традыцыйным зачынам Даўным-даўно!” Садоўскі пачаў 28 чэрвеня 1969 г. казачны аповед: „Калісьці, да 1953 года, не было аніводнага дня, каб па радыё не прагучала імені Сталіна, каб па тэлебачанні не паказвалі яго партрэта”. Зусім пакінуўшы ўбаку тое, што за праекцыяй уяўных акалічнасцяў у мінулае — тэлевізары распаўсюдзіліся ў БССР толькі пасля 1956 г. — хаваецца, хутчэй, канстатацыя недахопаў у сучаснасці; у гэтым адлюстроўваецца ўразуменне Садоўскім сваёй прыналежнасці да пакалення, не здольнага больш даць жыццю ніякіх новых імпульсаў, бо яго досвед незапатрабаваны. Паводле Садоўскага, не адны дзеці, але і маладыя дарослыя рэагуюць на рэдкую магчымасць пабачыць выяву Сталіна нязграбным пытаннем: „Хто гэты вусаты!”. Паставіўшы пасля гэтага пытання клічнік, Садоўскі падкрэсліў незразумеласць для сябе сітуацыі. Але той факт, што ён наогул браў пад увагу метанімічнае азначэнне „вусаты” для звышчалавека Сталіна, дае, прынамсі, адчуць, што ён намагаўся стаць на месца маладога пакалення, не выказваючы абурэння[29].

3 5 сакавіка 1971 г. у дзённіку Садоўскага ў дні смерці Сталіна можна знайсці толькі каляндарныя паметы, якія пазначаюць колькасць прамінулых гадоў, але, гледзячы ў цэлым, сведчаць таксама і пра ўсё большае адасабленне. Праз „18 гадоў” пасля смерці Сталіна Садоўскі яшчэ раз прыгадаў вясновыя дні 1953 г. У памяці той надлом, што ўтварыла ў яго свядомасці перажыванне шоку, быў такі глыбокі, што ён толькі намякнуў на спрыяльныя ўмовы прыроднага клімату, не згадваючы, аднак, станоўчых уплываў „адлігі” ў галіне ўнутранай палітыкі і культуры. Замест гэтага Садоўскі адно рэтраспектыўна зафіксаваў пачатак „ледавіковага” перыяду, звязанага з уласным здранцвеннем. Па ўсім відаць, досвед эпохі Хрушчова не змог засланіць у галаве Садоўскага перажытага за Сталіным. Выключна ў галашэннях Садоўскага наконт дня сённяшняга адбылася дзіўная перамена, бо Сталін паўстае ў ролі звычайнага смяротнага: „Жыццё брала і бярэ сваё. Віват жыццю!”. На гэтым месцы Садоўскі зрабіў важны крок, пачаўшы разлічваць на будучыню, якой стваральнік кшталту Сталіна больш не патрэбны[30].

У выніку праз „19 гадоў” пасля смерці Сталіна ён проста і сціпла канстатаваў той факт, што апошні знік з грамадскай свядомасці і, такім чынам, больш не існуе[31]. Праз „20 гадоў” Садоўскі паспрабаваў з дапамогай біблейскай сентэнцыі выказацца па сутнасці дыскусіі, якая да таго моманту так і не набыла адкрытага характару: „Аддайце кесару кесарава”. Паводле яго меркавання, тое „добрае”, што зрабіў Сталін, было гэтаксама належным чынам ацэнена, як і тое „благое”, што ён зрабіў. І ўсё-такі Садоўскі хацеў устрымацца ад канчатковага рашэння. Лічачы часавую дыстанцыю яшчэ занадта кароткай, ён пакідаў гэтую задачу наступным пакаленням: „Але гісторыя сама яшчэ скажа пра яго сваё слова”[32]. Праз „21 год” пас ля смерці Сталіна Садоўскі без ілюзій патлумачыў тое, што моладзь не мае ведаў пра Сталіна і не адбываецца гістарычнага даследавання яго эпохі: „Вось дык лёс славы”. У гэтым гучыць не толькі тэма адзіноты „вялікага чалавека” ў гісторыі, але, відавочна, і патрэба Садоўскага зарыентавацца ў сучаснасці[33]. А праз „22 гады” пасля смерці Сталіна Садоўскі нарэшце змог паглядзець зверху на фігуру свайго „звышбацькі”, сцвярджаючы: „Ён баяўся, што без яго мы акажамся сляпымі кацянятамі. І дарма, бо жыццё абвергла гэта”[34]. Іншымі словамі, Садоўскі прыйшоў да разумення таго, што ён быў „павязаны” інтэлектуальнымі і псіхічнымі структурамі, якія доўгі час заміналі яму ісці далей сваім шляхам як самастойнаму чалавеку.

Спатрэбілася ў цэлым два дзесяцігоддзі, каб Садоўскі вызваліўся ад залежнасці ад „культу асобы” сталінскіх часоў. Зрабіўшы гэты крок, ён насмеліўся перадаць свае запісныя кніжкі ў архіў. Далейшы аналіз сваёй мінуўшчыны здаваўся яму больш непатрэбным. Цяпер ён разглядаў свае паперы выключна як дакумент эпохі, што можа паслужыць крыніцай будучым даследчыкам. Дзённік Садоўскага канчаецца 1976 г. Як відаць, ён не хацеў нічога больш раскрываць грамадскасці. Ды і што яму было яшчэ расказваць? Запіс у дзённіку ад 5 сакавіка 1976 г. нібыта пазначыў завяршэнне цыкла яго жыцця: пад уражаннем сустрэчы ў Саюзе пісьменнікаў напярэдадні ён спачатку зафіксаваў, па сутнасці, нязначны факт, што пісьменнік Максім Танк намысліў падарожжа ў Японію. Тут яму раптам успомнілася сустрэча з яго ўнучкай Юляй, якая заспела яго знянацку і адначасова пацешыла наіўным дзіцячым пытаннем: Дзед, а ці руская царыца таксама святкавала Восьмага сакавіка… [35].

Ці ведаў Садоўскі, як апошняя царыца з роду Раманавых праводзіла сацыялістычны Дзень жанчын, застаецца невядомым, бо замест таго, каб перадаць свой адказ, ён звёў увесь каментар да трох шматзначных кропачак. Яму стала ясна, што пакаленне яго ўнукаў задае гісторыі зусім іншыя пытанні, чым ён сам. Сталін не быў згаданы ніводным словам.

Яфім Садоўскі „гома саветыкус”

У другой палове 1990-х г. „дзённікі са сталінскіх часоў” прыцягнулі агульную цікавасць спецыялістаў-даследчыкаў[36]. З аднаго боку, фантазію чытачоў распальвае чаканне шчаслівага выпадку змерыць сябе надзеямі і расчараваннямі людзей, якія жылі ў іншы час і ў іншым атачэнні ў экстрэмальных умовах. З другога боку, навуковая інтэрпрэтацыя скіраваная на высвятленне нормаў паводзінаў ды ўзораў ідэнтыфікацыі пакалення, якое сфармавалася пад уплывам сталінізму. З дапамогай пісьмовых сведчанняў надта цяжка рабіць сцвярджэнні пра структуру асобы або пра суадносіны індывідуальна-псіхалагічнага планавання жыцця і сітуацый сацыяльнага прымусу. Ва ўсякім выпадку, можна прыцягнуць шаблоны для праверкі, ці ўкладваецца наяўнае ў пэўную схему і ці можна атрымаць на падставе гэтага тлумачэнне гістарычнае, якое выходзіць за межы адзінкавага выпадку.

Што ж за чалавек паўстае перад намі са старонак дзённіка Яфіма Садоўскага? Погляд назад на яго біяграфію паказвае, што ён уступіў у прафесійнае жыццё ў сярэдзіне 1920-х г., у перыяд „новай эканамічнай палітыкі”, што ўмоўна арыентавалася на рынкавыя механізмы, і дзякуючы савецкай кампаніі па пашырэнні адукаванасці заняў пазіцыю, якая дазволіла яму ў канцы 20-х – пачатку 30-х г. адсочваць прымусовую калектывізацыю сельскай гаспадаркі і фарсіраваную індустрыялізацыю краіны з пункту гледжання журналісцкай браціі. Насуперак свайму непралетарскаму паходжанню яму пашчасціла ў 1937 г., годзе тэрору, дасягнуць адной з пасад, што вызвалілася ў афіцыйна-ўрадавай „Советской Белоруссии”. І насуперак сваёй яўрэйскай нацыянальнасці ён і ў пасляваенны час працягваў рухацца ўверх па кар’ернай лесвіцы. Вось жа, нам варта разглядаць яго як прадстаўніка таго пакалення, для якога, прынамсі, на пэўны час спраўдзілася мара пра „новага чалавека”. Гэтае пакаленне было роўным чынам прасякнутае патэрналізмам і эгалітарызмам. Равеснікі Садоўскага адмаўляліся ад прыватнай сферы, якой іх пазбавіў недахоп жыллёвай плошчы ды калектыўная арганізацыя працы, мірыліся з дэфіцытам усіх рэчаў штодзённага ўжытку, абумоўленым занядбанасцю прамысловасці спажывецкіх тавараў, і ўладкоўваліся ў мілітарызаваным грамадстве з яго каманднай сістэмай. Для гэтага пакалення, што прайшло праз усе віры жыцця, Сталін увасабляў захаванне доўгачаканага „спакою ды парадку” і забеспячэнне якой бы там ні было „камуністычнай маралі”. З прычыны таго, што Сталіну ўсміхнулася ваеннае шчасце, ён быў для тых, каму давялося перажыць нацыянальную трагедыю, найсвяцейшай, недатыкальнай асобай. Хрушчоў жа, хоць і намагаўся аднавіць ленінізм, але ў духоўным плане не мог даць гэтым людзям ніякага апірышча. Наадварот: равеснікі Садоўскага мусілі сузіраць, як паступовае ўзрастанне ўзроўню жыцця пасляваеннага пакалення да зноснага становішча суправаджалася стратай веры ва утопію і як у грамадскім дагаворы шансам індывіда на самарэалізацыю надавалася ўсё большае значэнне. Таму рахункі са Сталіным былі для пакалення Садоўскага балючым працэсам, тым больш што размова ішла, у першую чаргу, пра выцясненне і ў меншай ступені пра разбор калектыўнай віны. Яны мусілі б пачаць сваю споведзь за грахі ўсяго жыцця з замоўчвання масавых злачынстваў ды згадаць пра сваю ўлучанасць у сістэму тэрору і гвалту. На фоне сказанага не так важна, ці быў журналіст Садоўскі эстэтам-канфармістам або лаяльным саўдзельнікам. У працэсе культуралістычнага пералому задачай гісторыкаў павінна быць, хутчэй, даследаванне сутнасці феномена „гома саветыкуса” ў цэлым, наглядная дэманстрацыя яго абмежаванай здольнасці да крытычнай ацэнкі, а таксама даступнае тлумачэнне адсутнасці ў яго індывідуалізму. „Савецкіх людзей” яшчэ можна сустрэць, выправіўшыся ў палявыя даследаванні.

Пераклад Сяргея Паўлавіцкага


* Feierte die russische Zarin den sozialistischen Frauentag? Efm Sadovskijs lange Abnabelung von Stalin // Kollektivität und Individualität. Der Mensch im östlichen Europa. Festschrift für Prof. Dr. Norbert Angermann zum 65. Geburtstag. Hrsg. v. Karsten Brüggemann, Thomas M. Bohn, Konrad Maier. Hamburg, 2001. S. 341-354.
[2] Советская Белоруссия. 5.03.1953. № 54. С. 1.
[3] Советская Белоруссия. 6.03.1953. № 55. С. 1.
[4] Советская Белоруссия. 7.03.1953. № 56. С. 1.
[5] Советская Белоруссия. 10.03.1953. № 59. С. 1.
[6] Советская Белоруссия. 7.03.1953. № 56. С. 3/3; 9.03.1953. № 58.С. 2; 10.03.1953. № 59. С. 3.
[7] Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛіМ). Мінск. Ф. 92: Ефим Ильич Садовский, воп. 1, спр. 251, арк. 97, арк. 97адв.
[8] Тамсама. Арк. 99.
[9] Тамсама. Арк. 97 адв.
[10] Тамсама. Арк. 101.
[11] Тамсама. Арк. 101 адв.
[12] Тамсама. Арк. 102.
[13] Тамсама. Арк. 103.
[14] Тамсама. Спр. 252, арк. 1 адв.
[15] Тамсама. Спр. 251, арк. 98.
[16] Гарэлік Л.М., Смольская В.У. Яфім Садоўскі // Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік / пад рэд. А.В. Мальдзіса. Т. 5. Мінск, 1995. С. 220-229.
[17] БДАМЛіМ. Ф. 92, воп. 1, спр. 249-292.
[18] Der Fall Berija. Protokoll einer Abrechnung. Das Plenum des ZKder KPdSU Juli 1953. Stenographischer Bericht, hrsg. v. ViktorKnoll u. Lothar Kölm. 2. Aufl. Berlin, 1999. S. 327-341.
[19] Советская Белоруссия. 5.03.1954. № 54. С. 1.
[20] Советская Белоруссия. 5.03.1955. № 54. С. 1.
[21] Rechenschaftsbericht des Zentralkomitees der KPdSU an denXX. Parteitag. Referat vom Genossen N.S. Chruschtschow, demErsten Sekretär des ZK der KPdSU, gehalten am 14. Februar1956. Berlin, 1956. S. 133.
[22] Über den Personenkult und seine Folgen. Rede N.S. Chruschtschowsin der internationalen Sitzung des XX. Parteitages der KPdSU,25. Februar 1956 // SED und Stalinismus. Dokumente aus demJahre 1956. Berlin, 1990. S.8-68, асабліва S. 21-22.
[23] Параўн.: Советская Белоруссия. 4.03.1956. № 54; 6.03.1956.№55.
[24] Über die Überwindung des Personenkults und seine Folgen. Beschluß des Zentralkomitees der KPdSU vom 30. Juni 1956 //SED und Stalinismus. S. 69-90.
[25] Параўн.: Советская Белоруссия. 5.03.1957. № 54.
[26] Советская Белоруссия. 3.11.1961. № 260. С. 4.
[27] БДАМЛіМ. Ф. 92, воп. 1, спр. 256, арк. 256.
[28] Тамсама. Спр. 276, арк. 66-67.
[29] Тамсама. Спр. 282, арк. 22.
[30] Тамсама. Спр. 286, арк. 30адв.
[31] Тамсама. Спр. 288, арк. 55.
[32] Тамсама. Спр. 289, арк. 99.
[33] Тамсама. Спр. 290, арк. 86.
[34] Тамсама. Спр. 291, арк. 67.
[35] Тамсама. Спр. 292, арк. 37.
[36] Напр., Tagebuch aus Moskau 1931—1939. Aus dem Russischen übersetzt und hrsg. v. Jochen Hellbeck. München, 1996; Das wahre Leben. Tagebücher aus der Stalin-Zeit. Hrsg. v. Véronique Garros, Natalija Korenewskaja, Thomas Lahusen. Berlin, 1998.

Наверх

Леанід Зашкільняк. „Паверхі“ і „лесвіцы“ сучаснай украінскай гістарыяграфіі

Чэрвеня 16, 2009 |


Метафарычная назва гэтага эсэ тлумачыцца спробай даць агульную характарыстыку сучаснага стану ўкраінскай гістарыяграфіі. У цэлым гэта справа няўдзячная, паколькі за гады ўкраінскай незалежнасці гісторыяпісанне зрабілася такім разнастайным і шматколерным, што звесці яго да якіх-небудзь тыповых груп вельмі складана. Тым не менш, суб’ектыўны погляд на тое, што мы называем сучаснай украінскай гістарыяграфіяй, можа быць у нечым карысны. Трэба дадаць, што ў навуковай перыёдыцы да пытанняў сучаснай гістарыяграфічнай творчасці звярталася нямала прафесійных гісторыкаў, гэтая праблематыка неаднаразова абмяркоўвалася на канферэнцыях, кангрэсах і семінарах[1]. A адзін польскі гісторык — Томаш Стрыек — прысвяціў ёй фундаментальную навуковую манаграфію[2].

Спачатку некалькі агульных штрыхоў. Ад Украінскай ССР незалежная Ўкраіна атрымала ў „спадчыну” савецкую версію „гісторыі Ўкраінскай ССР”, складзеную на аснове сацыяльна-эканамічнага дэтэрмінізму і кампартыйнай ідэалогіі, а таксама шматлікі корпус прафесійных гісторыкаў, сярод якіх асноўную частку складалі гісторыкі КПСС і даследчыкі з так званых кафедраў грамадскіх навук. Гэты корпус гісторыкаў, які складаў амаль палову ад усіх спецыялістаў, як, зрэшты, і большасць іншых савецкіх гісторыкаў, меў шэраг характэрных рысаў, сярод якіх трэба ў першую чаргу вылучыць: ідэалагічную індактрынацыю ў рэчышчы вульгарнага марксізму- ленінізму з яго аптымістычнай верай у грамадскі прагрэс і абавязковай знешняй і ўнутранай цэнзурай; невысокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры рабоце з крыніцамі; ігнараванне сусветных тэндэнцый у развіцці гістарычнай думкі і найноўшых метадалогій; адсутнасць сур’ёзных міжнародных кантактаў і няведанне замежных моў. Адным словам, украінская гістарыяграфія мела ўсе рысы правінцыяльнай гістарыяграфіі нават у межах СССР, дзе ўсе найлепшыя сілы і даследчыцкія магчымасці былі засяроджаны ў Маскве. Усё гэта я прыгадваю толькі для таго, каб растлумачыць наступныя тэндэнцыі ў развіцці нацыянальнай гістарыяграфіі.

Пасля абвяшчэння незалежнай Украіны сталася так, што за размовамі пра рэформы і дэмакратызацыю была захавана і нават „удасканалена” ўся інфраструктура гуманітарных ведаў. У першую чаргу былі рашуча замацаваны сувязі вучоных з дзяржавай і іх залежнасць ад яе: пакінута дзяржаўная Акадэмія навук з яе шматлікімі інстытутамі, сістэма вышэйшай універсітэцкай адукацыі, сістэма народнай асветы. Змены закранулі толькі тэматыку гістарычных даследаванняў, напаўненне навучальных праграм ВНУ і школ. Астатнія змены мелі чыста дэкаратыўны ці наогул кан’юнктурны характар (напрыклад, заснаванне „нацыянальных” інстытутаў і універсітэтаў, эксперыменты са зместам навучальных праграм і г.д.).

Што ж да гісторыі і гістарычных ведаў, то яны апынуліся пад магутным прэсам ідэалогіі і палітыкі. Але гэтым разам гаворка ішла не пра „саветызацыю” мінуўшчыны, а пра яе „нацыяналізацыю”[3]. Здавалася, што ў гэтым няма асаблівай праблемы і сам час загадаў „перапісваць” гісторыю з новых метадалагічных і ідэалагічных пазіцый, якія б легітымізавалі новыя суб’екты міжнароднага жыцця — украінскую нацыю і дзяржаўнасць. Аднак для гісторыі гэта павярнулася дзвюма нечаканымі з’явамі. Па-першае, у пошуках схемы і канцэпцыі нацыянальнай гісторыі не знайшлося альтэрнатывы версіям М. Грушэўскага і В. Ліпінскага — гісторыкаў пачатку XX ст., якія жылі і дзейнічалі ў зусім іншых грамадскіх і інтэлектуальных умовах. Па-другое, прапанаваная і, зрэшты, рэалізаваная цяпер версія „нарматыўнай” гісторыі Ўкраіны, або яе канон, мала чым адрозніваецца ад „марксісцка-ленінскага” погляду на мінуўшчыну Ўкраіны і ўкраінцаў; ёй уласцівы ўсе вызначальныя рысы лінейнасці, тэлеалагізму, функцыяналізму, заканамернасцяў гістарычнага працэсу, якія мы знаходзім і ў Гегеля, і ў Маркса, і ў савецкай гістарыяграфіі. І адрознівае яе ад іх толькі тое, што на месца „абсалютнага духу” або „прагрэсіўнага” класа ды класавай барацьбы пастаўлена нацыя і нацыянальная барацьба, якая паспяхова і „заканамерна” завяршаецца на адной стадыі з набыццём Украінай незалежнасці, каб перайсці да наступнай — вышэйшай, г.зн. да будаўніцтва грамадства „ўсеагульнага дабрабыту”. (За адным разам можна згадаць, што ў 1993 г. зусім сур’ёзна ў Міністэрстве адукацыі Ўкраіны разглядалася пытанне пра замену універсітэцкага курса „навуковага камунізму” курсам „навуковага нацыяналізму”, але, на шчасце, хапіла розуму, каб адмовіцца ад такой задумы.) Здавалася б, што ж у гэтым дрэннага? Бо няма ж сумненняў у тым, што для пераадолення вынікаў працяглай савецкай прапаганды і выкаранення ўстарэлых гістарычных стэрэатыпаў неабходна сканструяваць такую версію ўкраінскай мінуўшчыны, якая б адпавядала мэтам фарміравання нацыянальнай свядомасці насельніцтва і легітымацыі ўкраінскіх дзяржаўніцкіх памкненняў. Аднак выявілася цікавая акалічнасць: украінская нарматыўная гістарыяграфія, створаная найлепшымі гісторыкамі Ўкраіны (якая пакладзена ў аснову універсітэцкіх і школьных праграм), мала чым адрозніваецца ад версіі гісторыі Ўкраінскай ССР з пункту гледжання падбору і селекцыі матэрыялу, міфалагічнасці асноватворных пабудоваў, замоўчвання нявыгадных момантаў, фальсіфікацыі дакументальных матэрыялаў і г.д. Іншымі словамі, сучасная нарматыўная версія гісторыі Ўкраіны з’яўляецца аднабока этнацэнтрычнай, гераізаванай, заснаванай на ідэалізацыі ўсяго ўкраінскага і проціпастаўленні яму ўсяго неўкраінскага, г.зн. цалкам міфалагізаванай версіяй неарамантычнага плана[4]. У выніку мы маем нацыянальную выхаваўчую гісторыю, якая з навуковага пункту гледжання не вытрымлівае крытыкі, а з грамадзянскага — фарміруе небяспечныя тэндэнцыі нацыянальнага эгаізму, сацыяльнага калектывізму і падпарадкавання асобы грамадзе, антыдэмакратызму, а горш за ўсё — спараджае канфлікт гістарычнай памяці насельніцтва розных рэгіёнаў Украіны.

Але вернемся да зыходных пазіцый. Пасля 1991 г. поўнасцю знікла палітычная цэнзура, часткова адкрыліся архіўныя сховішчы і палегчыўся доступ да дакументальнай базы, стварыліся спрыяльныя ўмовы для работы гісторыкаў. Гэта прывяло да двух важных працэсаў у гістарычным спазнанні. З аднаго боку, пачалося актыўнае вывучэнне і публікацыя дакументальных матэрыялаў, у першую чаргу на тэму замоўчваных раней праблем мінуўшчыны Ўкраіны і яе ўзаемаадносінаў з іншымі народамі, у тым ліку ў складзе СССР. Гэты працэс працягваецца да цяперашняга часу, і яму не відаць канца-краю; яго плёнам сталі шматлікія дакументальныя публікацыі па ўсіх перыядах нацыянальнай гісторыі, перш за ўсё па гісторыі ўкраінскага казацтва і гетманшчыны, Украінскай рэвалюцыі 1917-1920 г., таталітарнага тэрору ў гады УССР, Галадамору 1932-1933 г., нацыянальна-вызваленчага руху ў гады Другой сусветнай вайны і г.д. З другога боку, новая база крыніц, якая давала значную прастору для новых сучасных інтэрпрэтацый, дазволіла досыць лёгка і хутка рыхтаваць ды абараняць кандыдацкія і доктарскія дысертацыі за кошт „закрыцця” так званых белых і чорных плям мінуўшчыны без асаблівых намаганняў у справе іх асэнсавання — у цэнтры ўвагі апынулася ўкраінская этнічная супольнасць, праз эвалюцыю якой разглядаліся ўсе грамадскія з’явы. Такія дысертацыі масава абараняліся і абараняюцца дагэтуль без асаблівых намаганняў паводле выпрацаванага ў старыя „знаёмыя” часы шаблону: іх назвы, як правіла, гавораць самі за сябе, паколькі пачынаюцца са слоў „барацьба за…”, „нацыянальны рух у…”, „уклад украінцаў у…” і г.д. Як правіла, у такіх дысертацый ёсць „лагічная” мэта, якая робіцца арыенцірам, — паказаць барацьбу ўкраінцаў за незалежнасць, за культуру, супраць нацыянальнага прыгнёту, супраць таталітарных рэжымаў і да т.п. У выніку гэтага маем, што ў 1992-2002 г. гісторыкі абаранілі 192 доктарскія і 1243 (!) кандыдацкія дысертацыі, што склала прыблізна 33% ад усіх доктарскіх і 33% ад усіх кандыдацкіх дысертацый, абароненых ва Ўкраіне па ўсіх спецыяльнасцях[5]. Калі ў канцы 1980-х г. было больш як 3 тысячы дыпламаваных гісторыкаў, дык у канцы 2000-х г. ва Ўкраіне працуюць ужо больш як 6 тысяч дыпламаваных гісторыкаў (кандыдатаў і дактароў навук).

Як бачым, ёсць „статыстыка росту”, ёсць здабыткі ў канструяванні скразной схемы гісторыі Ўкраіны, якая сёння ўведзена ў сістэму вышэйшай і сярэдняй адукацыі. Але за ўсім гэтым стаіць небяспечная тэндэнцыя дэпрафесіяналізацыі гістарычнай галіны як такой праз схематызацыю „вытворчасці” псеўданавуковых дысертацый і стварэння разгалінаванага дзяржаўнага апарату „ідэалагічных змагароў”, якія будуць выконваць любы заказ улады. А гэта азначае, калі гаварыць словамі вядомага расійскага гісторыка Ю. Афанасьева, што «мінуўшчыну зноў трэба „падчышчаць”, з яе зноў трэба выдаляць вельмі шмат таго, што не працуе на патрэбу бягучага моманту, і, адпаведна, дадаваць тое, чаго ўсім сёння так моцна хочацца»[6]. Такая пазіцыя, як падаецца, несумяшчальная з прынцыпамі і этыкай навуковай дзейнасці.

3 іншага боку, грамадства патрабуе пэўнай гістарычнай памяці, без якой не можа існаваць ніводная сацыяльная супольнасць, у тым ліку і нацыя. Таму можна сказаць, што галоўная праблема, з якой сутыкнулася ўкраінская гістарыяграфія пасля 1991 г. і якая працягвае існаваць дагэтуль, заключаецца ў тым, што ўкраінскія гісторыкі зразумелі сацыяльны выклік толькі як „перапісванне” гісторыі і не звярнулі ўвагі на сутнасць праблемы — як яе перапісваць. Таму крызіс сучаснай постсавецкай гістарыяграфіі не з’яўляецца крызісам навукі, а ёсць, паводле выказвання вядомага ўкраінскага гісторыка Н. Якавенкі, крызісам „ідэнтычнасці гісторыка”, крызісам вычарпання макрасацыяльных схем гістарычнага працэсу, якія ўжо даўно не задавальняюць навуку і вучоных[7]. Да яго дадаецца яшчэ і крызіс гістарычнай памяці грамадства, падзеленага на працягу многіх дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў у цывілізацыйных адносінах, — памяці, арыентаванай на „асаблівую” гістарычную місію „паміж Захадам і Ўсходам”, і памяці, што грунтуецца на еўрапейскім вопыце вырашэння грамадскіх праблем.

3 гэтай нагоды нельга не сказаць хоць колькі слоў пра сучасную сусветную эпістэмалагічную сітуацыю, якая вымушае і нас, гісторыкаў, па-новаму зірнуць на мінулую рэальнасць. Гаворка ідзе аб працэсах змены светапогляду і мыслення ў канцы XX – пачатку XXI ст., якія атрымалі такую непапулярную ў сяго-таго назву пераходу ад „мадэрну” да „постмадэрну”, або ад „мадэрнісцкага” вобраза навукі да „постмадэрнісцкага”. Калі сцісла падагульніць адрозненні паміж гэтымі вобразамі, то варта канстатаваць, што „мадэрнізм”, спалучаны з „матэматызацыяй навукі”, успрымае свет як аб’ект пераўтварэння дзеля людской „карысці”, „прыватызуе” яго ў адпаведнасці з прынцыпамі канструявання. „Постмадэрнісцкае” бачанне фарміруе зусім іншы вобраз навукі, вобраз, заснаваны на „дэканструкцыі” сацыякультурных уяўленняў, што ўтрымліваюцца ў мове; гэтыя ўяўленні становяць сабой „армію метафар”, якія нараджаюцца ў выніку кожнай паслядоўнай спробы высветліць стан свету на гэты канкрэтны момант і якія ў іншым часавым вымярэнні ператвараюцца ў „літаратурныя фікцыі”, міфалогію. „Постмадэрнізм” канстатуе адну істотную ісціну: „свет як з’яву” немагчыма адлюстраваць у форме ўсёахопнай „абсалютна праўдзівай тэорыі”. У такіх умовах застаецца толькі адна магчымасць спазнання — інтэрпрэтаваць, вытлумачваць свет пры дапамозе мовы („наратыву”). Але любое быццё, якое можна інтэрпрэтаваць пры дапамозе мовы, будзе „тэкстам”, а сам свет паўстае як своеасаблівы тэкст. „Нішто не існуе па-за тэкстам, — сцвярджаюць постмадэрністы, — або па-за пэўным тэкстам існуюць толькі іншыя тэксты”[8].

Для гісторыка гэтыя вывады безумоўна важныя, паколькі гаворка ідзе пра „адсутную” рэальнасць і канструктыўныя здольнасці чалавечага розуму. Гісторык заўсёды сам „стварае” гісторыю ў адпаведнасці са сваімі светапогляднымі пазіцыямі і сацыяльным становішчам. Але гэты інтэлектуальны працэс у прафесійных колах накіраваны перш за ўсё на рэканструкцыю светапогляду і свядомасці (менталітэту) гістарычных актараў мінуўшчыны, а не на прыпісванне ім сучасных уяўленняў. Іншымі словамі, гісторык сутыкаецца сёння з адной з найскладанейшых спазнавальных праблем — праблемай рэканструкцыі стану свядомасці (і падсвядомасці) людзей мінуўшчыны, а значыць, і тагачаснай сацыяльнай рэальнасці праз расшыфроўку зместаў і значэнняў мовы. Такая гісторыя значна больш глыбокая і праўдзівая, але яна заўсёды з’яўляецца своеасаблівай мікрагісторыяй.

Такім чынам, можна канстатаваць, што ўкраінскія гісторыкі за амаль дваццаць гадоў існавання без цэнзурна-таталітарнага ціску, па-першае, стварылі, або, лепш сказаць, крыху мадэрнізавалі схему скразной і працяглай гісторыі „ўкраінскага народа”, прапанаваную яшчэ на пачатку XX ст. Гэтая схема актыўна служыць нарматыўнай асновай для дысертацый, кніг, падручнікаў, папулярнай літаратуры. Яна з’яўляецца базай, на якую абапіраюцца большасць вядучых украінскіх палітыкаў, у тым ліку і прэзідэнт В. Юшчанка. Яе стваральнікамі выступае пераважная частка гісторыкаў НАН Украіны, вядомых універсітэтаў. Гэта нібы „найвышэйшы” ўзровень гістарычнага істэблішменту, які працуе ў дзяржаўных установах, ад Акадэміі навук і да прыватных універсітэтаў уключна. У апошнія два гады ўсё больш важкую ролю ў правядзенні гістарычнай палітыкі адыгрывае Ўкраінскі інстытут нацыянальнай памяці (створаны ў 2006 г.), на які ўскладзены абавязак фарміраваць нацыянальную гістарычную свядомасць.

Сярод даробку найвышэйшага гістарычнага „эшалона” — грунтоўны кампендыум сінтэтычных выданняў, універсітэцкіх і школьных падручнікаў, дакументальных серый. Няма магчымасці пералічыць усе здабыткі кананічнай гістарыяграфіі, згадаем толькі 15 тамоў выдання „Ўкраіна праз вякі” (1998-2000), ганараваных Дзяржаўнай прэміяй Украіны за 2000 г., пяцітомнік „Гісторыя ўкраінскай культуры” (1998-2003), двухтомнік „Гісторыя ўкраінскага сялянства. Нарысы” (2006), „Энцыклапедыю гісторыі Ўкраіны” (выйшлі пяць тамоў, рыхтуюцца яшчэ столькі ж) і гэтак далей. У аснове большасці з гэтых выданняў — праца Інстытута гісторыі Ўкраіны НАН Украіны (дырэктар — акадэмік НАН Украіны В. А. Смолій). Не даючы цяпер агульнай ацэнкі нарматыўным выданням, адзначым іх важную рысу — настойлівы пошук нацыянальнай гістарычнай ідэнтычнасці і адначасова намаганне выйсці за рамкі мадэрнісцкіх традыцый. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца заснаванне Інстытутам гісторыі Ўкраіны НАН Украіны шэрагу цікавых эксперыментальных часопісаў і зборнікаў, якія, па сутнасці, дэманструюць спробы выйсці за межы кананічнай гісторыі, — „Соціум. Альманах соціальної історії”, „Ruthenica. Альманах історії та археології Східної європи”, „Україна в Центрально-Східній європі” і іншых. Апошнім часам інстытут ініцыяваў выданне першага ва Ўкраіне гістарычна-тэарэтычнага часопіса „Ейдос. Альманах теорії та історії історичної науки”. Усе гэтыя выданні даступныя на веб-старонцы Інстытута гісторыі Ўкраіны[9].

Што найбольш характэрнае для нарматыўнага канона ўкраінскай гісторыі? Калі паспрабаваць адказаць вельмі коратка, то найлепш гэта зрабіў ужо згаданы кіеўскі гісторык Георгій Касьянаў. Ён пісаў, што фармаванне нарматыўнага канона прайшло тры этапы: на першым асноўная ўвага была звернута на забароненыя тэмы нацыянальнай гісторыі (а такіх было найбольш); на другім — адбываўся шпаркі падзел гістарычнай памяці і гістарычнай прасторы паводле этнічнай прыкметы; на трэцім — быў сфарміраваны нацыянальны метанаратыў, у якім тытульны этнас ператварыўся ў самадастатковую і трансцэндэнтную адзінку, што дзейнічае па-за часам і прасторай ды процістаіць усім іншым народам і дзяржавам[10]. Такі канон адназначна паказвае на тое, што ў галіне фармавання гістарычнай свядомасці была прадоўжана тая інтэлектуальная традыцыя, якая склалася яшчэ на пачатку XX ст., была перапынена падзеямі 1917-1920 г. і атрымлівае завяршэнне ў нашы дні. Параметры гэтага канона вызначаюцца задачамі „мадэрнасці”, або прынцыпамі так званай украінскай „народніцкай” і „дзяржаўніцкай” гістарыяграфіі першай паловы мінулага стагоддзя. Сярод іх — тэлеалагізм як ідэя аб натуральнасці і заканамернасці ўзнікнення ўкраінскай нацыі і дзяржавы; эсенцыялізм, які дае магчымасць знаходзіць нацыю ў любой гістарычнай эпосе; этнацэнтрычнасць, якая дазваляе атаясамліваць этнас з нацыяй і „ўкраінскім народам”; эксклюзіўнасць як асаблівая трагічнасць або віктымнасць украінскай нацыі; лінейнасць, што прадугледжвае схему „працякання” ўкраінскай гісторыі праз схемы перыядызацый: трыпольская культура — усходнеславянскія плямёны — Кіеўская Русь — Галіцка-Валынскае княства — польска-літоўскі перыяд (з акцэнтам на літоўскім перыядзе) — казацкі перыяд і Гетманат — нацыянальнае адраджэнне — украінская дзяржаўнасць 1917-1920 г. — Савецкая Ўкраіна (у цэлым дыскусійны перыяд) — незалежная Ўкраіна. Неад’емнай складовай часткай канона з’яўляецца нацыянальная міфалогія, якая прадугледжвае міфы пра заснаванне, пра герояў, пра абавязковых ворагаў, пра жрацоў і блазнаў і г.д.[11].

У выніку маем нарматыўны канон, які служыць легітымацыі ўкраінскай нацыі ды дзяржаўнасці і выконвае функцыі кампенсацыі гістарычнай памяці ў сучаснай Украіне. Яго роля вельмі важная ідэалагічна і палітычна, але стварае пэўныя цяжкасці пры супастаўленні з іншымі гістарычнымі наратывамі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Гаворка ідзе пра тое, што адасабленне і вылучэнне ўкраінскай гісторыі з гісторыі польскай, расійскай і савецкай адбылося, але яно спарадзіла пэўныя цяжкасці ў справе ўключэння ўкраінскай гісторыі ў еўрапейскую і ўзгаднення яе з гісторыяй іншых народаў, перш за ўсё рускага. У нас няма магчымасці спыняцца на разыходжаннях паміж украінскай і расійскай схемамі гісторыі, але супярэчнасцяў тут хапае, і сепарацыя ўкраінскай мінуўшчыны адназначна ўступае ў канфлікт з расійскім варыянтам „супольнай” гісторыі, а таксама вельмі балюча адбіваецца на сучасных украінска-расійскіх адносінах: украінскі метанаратыў крайне варожа ўспрымаецца расійскімі гісторыкамі, якія бачаць у ім спробу „перапісаць” гісторыю дзеля палітыкі, не заўважаючы, што ўвесь папярэдні перыяд гісторыятварэння быў навязваннем аднабокай прарасійскай версіі „гісторыі Ўсходняй Еўропы”[12]. Як складана адбываецца адыход расійскіх гісторыкаў ад даўно ўсталяваных схем „агульнага ўсходнеславянскага мінулага”, прадэманстравалі працы Камісіі гісторыкаў Украіны і Расіі, вынікам работы якой стала публікацыя ва Ўкраіне „Нарысаў гісторыі Расіі”, падрыхтаваных расійскімі гісторыкамі, і кнігі „Гісторыя Ўкраіны: навукова-папулярныя нарысы”, напісанай украінскімі гісторыкамі для расійскага чытача. У каментары да гэтай падзеі, дадзеным Ю. Шапавалам, адзначана, што для расійскіх калег украінская гісторыя аказалася неспадзяваным сюрпрызам, але той факт, што такая гісторыя ёсць, дае падставы чакаць плённых навуковых дыскусій[13].

Паводле падлікаў сучасных даследчыкаў, да цяперашняга часу з’явілася больш як два дзесяткі разнастайных сінтэтычных абагульненняў гісторыі Ўкраіны, большасць з якіх у той ці іншай ступені абгрунтоўваюць мадэрнісцкі нарматыўны канон[14]. Нельга сказаць, што ўсе яны аднолькавыя па сваёй фактаграфіі і спосабах інтэрпрэтацыі. Але ўсе яны заснаваныя на тых метадалагічных прынцыпах, пра якія гаварылася вышэй. Былі і застаюцца спробы „мадэрнізаваць” украінскі гранд-наратыў. Адной з іх, якая яшчэ дваццаць гадоў таму магла б выглядаць вельмі прывабна, з’яўляецца спроба двух вядомых і аўтарытэтных гісторыкаў — В. Смолія і В. Сцепанкова—стварыць новую канцэпцыю „ўкраінскай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі XVII ст.”, звязанай з казацкімі войнамі[15]. Гэтая канцэпцыя, што надае Ўкраіне прыярытэт у мадэрнізацыйных працэсах на кантыненце і ўключае ў сябе такія канцэпцыі, як „казацтва — украінскае фермерства”, „казацтва — стрыжань украінскай нацыі ранняга Новага часу” і іншыя, сустрэла сур’ёзную крытыку спецыялістаў, але, тым не менш, у прыгладжаным выглядзе ўвайшла ў сучасныя школьныя і універсітэцкія падручнікі, паколькі дазваляла прасякнуцца гонарам за „ўклад” у еўрапейскую гісторыю. Н. Якавенка назвала гэтую канцэпцыю „мутацыяй” марксісцкага шаблону „пралетарскай рэвалюцыі”[16]. Не імкнучыся празмерна іранізаваць над нацыянальнай тэматыкай, мы ўсё ж мусім акрэсліць некаторыя слабыя бакі сучаснага гістарычнага канона і яго выкарыстання ў ідэалагічных мэтах. Найбольшую колькасць заўваг прафесійных даследчыкаў выклікаюць дзве тэмы—трыпольская культура, ад якой нібыта цягнецца радавод украінскага народа, як і ўсіх іншых еўрапейскіх народаў, і ўкраінскае казацтва. Можна згадаць хоць бы тое, што яшчэ прэзідэнтам Л. Кучмам у 2001 г. была зацверджана „Нацыянальная праграма развіцця ўкраінскага казацтва”, якая прадугледжвала „аказачванне” ў найбліжэйшыя гады многіх дзяржаўных установаў. На шчасце, на праграму забыліся, але казацкая тэма не згасла, а наадварот, атрымала развіццё ў дзейнасці прэзідэнта В. Юшчанкі. Апрача шматлікіх помнікаў і мемарыялаў, В. Юшчанка не забываецца эксплуатаваць казацкую тэму ў сваіх прамовах. Апафеозам гэтага стала выступленне прэзідэнта на ўстаноўчым сходзе Рады ўкраінскага казацтва 6 чэрвеня 2005 г., дзе ён заявіў, што „мірная перамога Майдана („аранжавая рэвалюцыя” 2004 г. — Л. З.)… гэта працяг у чарадзе казацкіх перамог, сярод якіх Кафа і Корсунь, Збараж і Канатоп”[17]. Такая кан’юнктура спарадзіла цэлы паток падручнікаў для універсітэтаў пад лозунгам сцвярджэння „казацкай педагогікі”, напісаных паважнымі прафесарамі і дацэнтамі. У іх гаворыцца аб тым, што „казацкая педагогіка — гэта унікальная з’ява не толькі ўсходнеславянскай, а і сусветнай культуры”. А ў рэзюмэ такіх твораў адзначаецца, што менавіта асаблівая „педагогіка” ператварыла казацтва ў „высокаінтэлектуальны і сацыятворчы унікум дзяржаватварэння, грамадскі цуд Еўропы, у якім кожны казак — гэта мудрэц, казацкі кош — кош мудрацоў, казацкі полк — полк мудрацоў”. Як прыклад такога мудраца прыводзіцца атаман Іван Сярко, „які ваяваў у Францыі, a потым у Парыжскім універсітэце чытаў лекцыі па гісторыі Ўкраіны і Польшчы”[18]. Не дзіўна, што сваім крытычным нататкам на тэму казацкай палітыкі гісторык А. Русіна дала назву „Дзікія танцы”.

Новая міфатворчасць уласціва і іншым тэмам украінскай гісторыі. Сярод іх Украінская рэвалюцыя 1917-1920 г., нацыянальны рух міжваенных часоў і перыяду Другой сусветнай вайны. Зразумела, што ключавыя тэмы ўкраінскай мінуўшчыны маюць і сур’ёзныя навуковыя даследаванні, але імкненне да ідэалізацыі ўсяго, што звязана з нацыянальнай барацьбой, немінуча вядзе да міфалагізацыі, ствараючы для гісторыкаў пэўныя метадалагічныя цяжкасці. Але ж іх задача — развенчваць міфы, а не ствараць новыя. У гэтых адносінах згадаем толькі адну працу, якая прафесійна развенчвае адзін з міфаў „вялікай айчыннай вайны” пра „маральна-палітычнае адзінства ўкраінскага савецкага грамадства” ў барацьбе з „нямецкімі фашыстамі”. Гэта кніга кіеўскага гісторыка У. Грыневіча „Грамадска-палітычныя настроі насельніцтва Ўкраіны ў гады Другой сусветнай вайны (1939-1945 г.)”, выдадзеная ў канцы 2007 г. У ёй на шырокім дакументальным матэрыяле з украінскіх, расійскіх і нямецкіх архіваў пераканаўча паказана велізарная дыферэнцыяцыя і дынамічная трансфармацыя настрояў насельніцтва Ўкраіны ў гады сусветнай вайны. Даследчык аргументавана сцвярджае, што бальшавікам, нягледзячы на выкарыстанне ўсіх магчымых і немагчымых сродкаў, не ўдалося сфарміраваць ва Ўкраіне гамагеннае грамадства з адзінай савецкай ідэнтычнасцю, і таму Ўкраіна ўвесь час заставалася „слабым звяном” у сталінскай імперыі, арэнай магутнага супраціўлення сталінскаму рэжыму[19]. Апошнім часам з’явіўся таксама шэраг прац пра нямецкі акупацыйны рэжым ва Ўкраіне і рух Супраціўлення, у якіх савецкі фактар займаў далёка не асноўнае месца. На жаль, гэтыя праЦЫ вельмі слаба ўплываюць на грамадскую свядомасць, дзе працягвае, асабліва на ўсходзе і поўдні краіны, панаваць міф аб „вялікай айчыннай вайне” і „маральна-палітычным адзінстве савецкага народа”.

Сярод тэм, у якіх паядналіся палітычная і навуковая кан’юнктура, знаходзіцца тэма Галадамору 1932-1933 г. На сёння ва Ўкраіне выдадзена шмат фундаментальных дакументальных зборнікаў і аналітычных прац, у якіх адназначна даводзіцца факт мэтанакіраванай палітыкі Масквы па вынішчэнні ўкраінскага насельніцтва, пераважна сельскага, што падпадае пад азначэнне генацыду. Цяпер распачалася работа над стварэннем шматтомнай „Энцыклапедыі Галадамору”, у якой возьмуць удзел вучоныя не толькі Ўкраіны, але і многіх іншых краін[20]. Актыўна распрацоўваецца тэма палітычнага тэрору ў савецкія часы; ці не найбольш у гэтым плане зрабілі кіеўскія гісторыкі С. Белаконь і І. Білас[21]. Раскрыццё спецархіваў колішніх НКУС, АДПУ і КДБ абяцае інтрыгоўныя „адкрыцці” адносна вядомых падзей савецкага перыяду, пра што сведчаць шматлікія дакументальныя зборнікі, якія ўжо выдадзены[22].

Супярэчлівай тэмай застаецца гісторыя ўкраінскага нацыянальна-вызваленчага руху, яго радыкальнага крыла, вядомага па абрэвіятурах АУН і УПА. Вакол гэтай тэмы ўжо шмат гадоў віруюць палітычныя страсці. Іх сутнасць у трываласці савецкага міфа аб „украінскіх буржуазных нацыяналістах — памагатых гітлераўскіх фашыстаў”. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў 1997 г. была створана ўрадавая камісія для вывучэння гэтай справы, а паводле яе даручэння працоўная група з прафесійных гісторыкаў на чале з С. Кульчыцкім падрыхтавала і ў 2005 г. апублікавала вялікую працу і прафесійны аналіз па гэтай праблематыцы, супраціўленне ўзважанаму ўспрыманню гэтай тэмы сярод часткі ўкраінскага насельніцтва застаецца значным[23]. Разам з тым, праяўляецца тэндэнцыя да міфалагізацыі АУН і УПА, падобна да таго як у свой час міфалагізаваўся савецкі патрыятызм. Гэта прасочваецца ў шматлікіх выданнях успамінаў і біяграфій дзеячаў украінскага руху, якія дэманструюць толькі патрыятычныя бакі дзейнасці падпольных нацыянальных арганізацый і замоўчваюць непрывабныя. Асабліва востра гэта назіраецца ў намаганні любой цаной абвергнуць факты калабарацыі з нацысцкім рэжымам ва Ўкраіне або апраўдаць ix барацьбой за нацыянальныя ідэалы, адкінуць антыпольскую акцыю АУН і УПА на Валыні і Галіччыне ў 1943-1944 г. Дыскусіі ўкраінскіх і польскіх гісторыкаў на навуковых семінарах, якія адбываліся ў 1997-2008 г. і знайшлі адлюстраванне ў дзесяці тамах матэрыялаў, дазволілі адкрыць нямала новых старонак украінска-польскага процістаяння ў гады апошняй сусветнай вайны, зменшыць адлегласць паміж польскімі і ўкраінскімі ацэнкамі гэтых падзей, але, зразумела, не скасавалі разыходжанняў у пазіцыях даследчыкаў[24]. У зародкавым стане знаходзіцца навуковае даследаванне савецкага перыяду гісторыі Ўкраіны, які патрабуе асаблівай прыдзірлівасці гісторыкаў у сувязі з пашырэннем (а часам і штучнай падтрымкай) ідэйна-палітычных стэрэатыпаў аб „сацыяльнай справядлівасці і абароненасці” грамадзян у колішнім СССР. У гэтым плане зроблена пакуль што вельмі мала[25]. Затое з’явіліся цікавыя манаграфіі па сучаснай гісторыі Ўкраіны пасля 1991 г., што выйшлі з-пад пяра двух сур’ёзных даследчыкаў — С. Кульчыцкага і Г. Касьянава[26]. Абедзве працы напісаны ў крытычным стылі і падаюць аналіз грамадска-палітычных працэсаў без кан’юнктурных напластаванняў. Таксама грунтоўнага сучаснага вывучэння дачакалася савецкая гістарычная навука ва Ўкраіне. Аналіз, зроблены В. Ярамчуком, паказаў існаванне нонканфармісцкіх плыняў ва ўкраінскай гістарыяграфіі 1950-1980-х г., якія намагаліся ісці ўпоравень з еўрапейскай навукай і адкідалі заідэалагізаваныя версіі афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі[27].

Яшчэ адзін „паверх” украінскай гістарыяграфіі прадстаўлены некананічнай гісторыяй, якая за свой узор мае сучасныя заходнія даследаванні і намагаецца працаваць у рэчышчы сучасных метадалогій сацыяльнай і антрапалагічнай гісторыі. Такія даследчыкі абапіраюцца пераважна на недзяржаўныя грамадскія арганізацыі і распрацоўваюць сваю тэматыку пры дапамозе розных міжнародных фондаў. Асноўнымі такімі цэнтрамі з’яўляюцца Інстытут гістарычных даследаванняў Яраслава Грыцака пры Львоўскім нацыянальным універсітэце імя І. Франко, які выдае аўтарытэтны часопіс „Україна модерна”, Таварыства даследчыкаў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы на чале з Наталляй Якавенкай пры Нацыянальным універсітэце „Кіева-Магілянская акадэмія” з часопісам „Український гуманітарний огляд”, Усходні інстытут украіназнаўства імя Кавальскіх пры Харкаўскім нацыянальным універсітэце на чале з Уладзімірам Краўчанкам (выдае часопіс „Схід – Захід”) і некаторыя іншыя. У даробак гісторыкаў, якія гуртуюцца вакол гэтых і іншых падобных цэнтраў, уваходзяць некананічная гісторыя Ўкраіны аўтарства Н. Якавенкі і Я. Грыцака, арыгінальныя даследчыцкія працы накшталт нядаўна апублікаваных даследаванняў Н. Якавенкі пра ўяўленні і ідэі ва Ўкраіне ранняга Новага часу[28], Я. Грыцака — пра акружэнне Івана Франко[29], К. Дысы — пра вядзьмарства ва Ўкраіне[30] і гэтак далей. Адзін з напрамкаў дзейнасці гэтых цэнтраў — адсочванне гістарычнай літаратуры і яе крытычны аналіз.

Шэраг даследчыкаў наватарскага плана працуюць сёння таксама ў розных украінскіх універсітэтах і інстытутах. Варта згадаць фундаментальныя працы чаркашчаніна Ю. Прысяжнюка, прысвечаныя вывучэнню ментальнасці ўкраінскага сялянства канца XIX – пачатку XX ст.[31], днепрапетраўчаніна У. Вашчанкі — пра неўрастэнічны дыскурс гісторыяпісання М. Грушэўскага[32], працы кіяўляніна А. Талочкі пра гісторыяпісанне Тацішчава[33], даследаванні па вуснай гісторыі пад кіраўніцтвам запарожца А. Бойкі[34], львавяніна В. Ададурава пра ўяўленні Напалеона і французскіх уладаў адносна заходніх ускраін Расіі[35], днепрапетраўчаніна Ю. Святца пра кіламетрычныя метады даследавання ўкраінскага сялянства[36] і г.д. Гэтыя работы можна назваць „эксперыментальнымі”, г.зн. такімі, што не ўкладваюцца ў канон, але даюць значна глыбейшую карціну мінулай рэчаіснасці, паколькі абапіраюцца на сур’ёзную працу з крыніцамі, улік шырокага сацыяльнага фону і індывідуальных асаблівасцяў гістарычных актараў, выкарыстанне міждысцыплінарных падыходаў да гістарычнага матэрыялу. Яны так ці інакш уплываюць на кананічную гісторыю, якая вымушана ўлічваць здабыткі эксперыментатараў. Гаворка ідзе пра асобныя спробы даследаваць мінуўшчыну ў рэчышчы культурна-антрапалагічнай гісторыі, інтэлектуальнай гісторыі, гендэрных даследаванняў, мікрагісторыі і г.д.

Такім чынам, украінскі гістарычны канон паступова пазбаўляецца ад неарамантычных рысаў і больш звяртаецца да прафесійнага аналізу на аснове вывучэння гістарычных дакументаў. Гэтаму спрыяюць многія фактары, перш за ўсё адкрытасць украінскай гістарыяграфічнай прасторы для розных поглядаў і метадалогій, азнаямленне з якімі спадарожнічае „індывідуальным і калектыўным адкрыццям”. Шмат у чым гэта абумоўлена фактам навучання і стажыроўкі новых пакаленняў гісторыкаў у заходніх навуковых цэнтрах ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і г.д. Нямала спрыяе гэтаму праз увесь час украінская дыяспара, у першую чаргу Ўкраінскі навуковы інстытут Гарвардскага універсітэта (ЗША), кафедра гісторыі Ўкраіны універсітэта Альберты (Канада) і інш. Многія ўкраінскія гісторыкі скарысталі польскія стыпендыі і гранты, узнагароды Амерыканскай рады навуковых таварыстваў, фонды Фулбрайта і да т.п.

Нарэшце, акрэслім трохі ніжэйшы „паверх” — групу гісторыкаў, настаўнікаў гісторыі і ўдзельнікаў розных грамадскіх арганізацый, якія працуюць у краязнаўчай і спецыяльнай тэматыцы, як, напрыклад, Навуковае таварыства імя Шаўчэнкі, „Мемарыял”, розныя грамадскія і царкоўныя арганізацыі і таварыствы, занятыя пераважна патрыятычнай работай і закрыццём „цёмных” плямаў мінулага. Не хочам тым самым прынізіць іх уклад у асэнсаванне мінуўшчыны, наадварот, яны маюць важнае агульнаўкраінскае і краязнаўчае значэнне і папаўняюць рэгіянальнае вымярэнне гісторыі. Адметнасць палягае ў тым, што гэтыя арганізацыі не маюць дзяржаўнай падтрымкі і вымушаны разлічваць на добраахвотныя ахвяраванні або ўзносы. Напэўна, найбольш грунтоўныя гістарычныя даследаванні на трывалай дакументальнай аснове публікуюцца ў НТШ, дзе выходзіць шэраг серыйных выданняў „Записки НТШ”, „Вісник НТШ” і манаграфіі з розных перыядаў гісторыі Ўкраіны. Адноўленае НТШ ва Ўкраіне падтрымлівае сувязі з украінскімі дыяспарнымі навуковымі цэнтрамі (напрыклад, Украінскай свабоднай акадэміяй навук і іншымі), намагаецца ствараць „грамадзянскую” нішу нацыянальнага гісторыяпісання, засяроджваючыся на ўкраіназнаўчай тэматыцы.

Сучасная ўкраінская гістарыяграфія мае і свае слабыя звёны. Адно з іх — гэта маргінальнасць у вывучэнні сусветнай гісторыі. За апошнія гады пазначыліся пэўныя зрухі ў вывучэнні гісторыі суседніх краін—Польшчы і Расіі. А што да гісторыі заходніх дзяржаваў і народаў Усходу, то гэтыя кірункі ва Ўкраіне прадстаўлены вельмі слаба: ёсць толькі паасобныя спецыялісты па гісторыі Венгрыі, Чэхіі, Іспаніі, Францыі, Японіі, ЗША. Сусветная гісторыя практычна не мае свайго цэнтра даследавання па-за кафедрамі сусветнай гісторыі, дзе большасць выкладчыкаў прагнуць абараніцца па ўкраінскай гісторыі. Страчаны пазіцыі эканамічнай гісторыі, якая зрабілася „нямоднай”, не створана сапраўднай ваеннай гісторыі. Наогул, павольна развіваюцца спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны, тэарэтычныя даследаванні.

Украінскія гісторыкі, на жаль, не стварылі свайго гістарычнага таварыства; існуюць толькі аддзелы Ўкраінскага гістарычнага таварыства з цэнтрам у ЗША (выдаецца часопіс „Український історик”). Вельмі слаба прадстаўлена ўкраінская гістарыяграфія на міжнародных кангрэсах гісторыкаў. Украіна з 1996 г. з’яўляецца членам Міжнароднага камітэта гістарычных навук дзякуючы фінансавай дапамозе дыяспары, але па-ранейшаму мае сур’ёзныя цяжкасці ў фінансавых стасунках з МКГН. Украінскія гісторыкі былі ўдзельнікамі кангрэсаў МКГН пераважна як прыватныя асобы (у Сіднеі на 20-м кангрэсе быў усяго адзін удзельнік з Украіны).

Нарэшце, нельга не сказаць пра яшчэ адзін „паверх” гісторыяпісання — паранавуковы, але найбольш папулярны ў чытачоў. Гаворка ідзе пра папулярныя працы Ю. Шылава, Ю. Канігіна, Сцяпана і Сяргея Налівайкаў і некаторых іншых аўтараў, якія пішуць фантастычныя творы пра мінулае арыяў-украінцаў, ад якіх нібыта пайшлі ўсе іншыя народы, і нават Ісус Хрыстос быў „украінцам” з Галіччыны[37]. Тут і трыпольская цывілізацыя як найстаражытнейшая цывілізацыя свету, на тры тысячы гадоў старэйшая за шумерска-акадскую, якая стварыла кола, пісьменства, праславянскую дзяржаву Арата і г.д. На жаль, гэтыя работы, якія можна аднесці да белетрыстычнага напрамку фэнтэзі, маюць значна большы ўплыў на грамадзян, чым навуковыя, паколькі яны апелююць не да розуму, а да эмоцый. Гэта прыблізна такі ж варыянт „фаменкізму”, з якім сутыкнулася расійская гістарыяграфія. Справа ўскладняецца тым, што падобныя работы часам з’яўляюцца пад грыфам Інстытута ўкраіназнаўства Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны, якое ўзначальвае паэт і празаік Пятро Кананенка, і прэтэндуюць на статус навуковых даследаванняў, а не мастацкіх твораў. Самая гучная справа гэтага парадку звязана з папулярызацыяй фальсіфікату XX ст. — так званай Вялесавай кнігі, якая нібыта ўтрымлівае дахрысціянскае славянскае пісьмо; кніга нават была рэкамендавана як дапаможнік для сярэдняй школы. А шматлікія крытычныя артыкулы спецыялістаў не мелі ніякага рэзанансу[38].

Кароткія высновы. Сучасная ўкраінская гістарыяграфія наганяе страчаны час, звязаны з фармаваннем мадэрнісцкага бачання нацыянальнай мінуўшчыны, якое ў шматлікіх еўрапейскіх народаў завяршылася ў XIX – першай палове XX ст. Першачарговымі задачамі гістарычных пошукаў застаюцца адасабленне ўкраінскай мінуўшчыны ад расійскай і польскай схем гістарычнага працэсу і стварэнне легітымацыйнай версіі гісторыі Ўкраіны. У цэнтры гістарычнага працэсу знаходзіцца ўкраінскі этнас і яго трансфармацыя ў сучасную нацыю. Паралельна з гэтым украінскія гісторыкі пачынаюць засвойваць сусветны вопыт і напрацоўкі ў інтэрпрэтацыі міну лага краіны, паварочваючыся ад этнацэнтрычнай мадэлі мінуўшчыны да традыцыйнай шматкультурнасці насельніцтва і тэрыторыі Ўкраіны. Галоўным фактарам развіцця ўкраінскай гістарыяграфіі застаецца, на шчасце, свабода навуковай творчасці і выбару светапоглядных пазіцый. Таму можна сказаць, што сучасныя „паверхі” ўкраінскага гісторыяпісання не з’яўляюцца герметычнымі, а злучаюцца паміж сабой многімі лесвіцамі; гэтыя праходы ў значнай ступені абумоўлены як удасканаленнем спазнавальнага інструментарыю, так і грамадскімі чаканнямі. Пазітыўным вынікам агульнай сітуацыі з „гісторыяй” ва Ўкраіне застаецца запатрабаванасць гістарычных ведаў у іх рознай інтэрпрэтацыі і, адпаведна, адсутнасць „беспрацоўя” сярод гісторыкаў. У недалёкай будучыні, калі дойдзе да лагічнага завяршэння працэс фармавання нацыянальнай свядомасці сучасных украінцаў і будзе стабілізавана гістарычная памяць, з’явіцца грамадская цікавасць і ўзнікнуць зусім новыя запатрабаванні да мінуўшчыны, што змусяць даследчыкаў перайсці ад вывучэння макрапрацэсаў да аналізу сацыяльных мікраструктур, пашырыць кола даследаванняў новага парадку, у цэнтры якіх будуць знаходзіцца асобы і супольнасці больш нізкага ўзроўню, чым нацыі, класы ці дзяржавы, а крыніцы сацыяльных паводзінаў будуць шукацца на скрыжаванні індывідуальнага і калектыўнага свядомага і падсвядомага. Але гэта ўжо будзе іншая гісторыя і гістарыяграфія — аддаленая ад ідэалагічнай кан’юнктуры і набліжаная да чалавечага вымярэння.

Пераклад з украінскай Сяргея Петрыкевіча


[1] Гл.: Історична наука на порозі ХХІ століття: підсумки та перспективи. Матеріали Всеукраїнської наукової конференції (Харків, 15—17 липня 1995 р.). Харків, 1995; Українська історична наука на порозі ХХІ століття. Харківський історіографічний збірник. Харків, 1997. Вип. 2; Таран Л.В. Провідні тенденції світової історіографії ХХ ст. та проблема кризи сучасної української історичної науки // Український історичний журнал (далей — УIЖ). Київ, 1998. № 5; 1999. №1; Реєнт О.П. Сучасна історична наука в Україні: шляхи поступу // УIЖ. 1999. № 3; Колесник І.І. Українська історіографія XVIII—початок ХХ століття. Київ, 2000; Міжнародний науковий конґрес „Українська історична наука на порозі ХХІ століття”. Чернівці, 16—18 травня 2000 р. Доповіді та повідомлення. Чернівці, 2000-2001. Т. 1—4; Українська історична дидактика. Міжнародний діалог (Фахівці різних країн про сучасні українські підручники з історії). Київ, 2000; Українська історіографія на рубежі століть: Матеріали міжнародної наукової конференції 25-26 жовтня 2001 р. / Наукові праці Кам’янець-Подільського державного педагогічного університету. Історичні науки. Кам’янець-Подільський, 2001. Т. 7 (9); Потульницький В.А. Україна і всесвітня історія. Історіософія світової та української історії XVII—XX століть. Київ, 2002; Касьянов Г. Ще не вмерла українська історіографія // Критика. Київ, 2002. Число 4; Яковенко Н. Одна Кліо; дві історії // Критика. Київ, 2002. Число 12; Hrycak J. Ukrainian Historiography 1991—2001 // Ősterreichische Osthefte. Wien, 2002. Heft 1/2; Українська історіографія на зламі ХХ і ХХІ століть: здобутки і проблеми / Колективна монографія за ред. Л. Зашкільняка. Львів, 2004; Таран Л.В. Новые тенденции в мировой и украинской историографии // Диалог со временем. Альманах интеллектуальной истории. Москва, 2005. Вып. 13; Яковенко Н. Нариси кризової історіографії // Критика. Київ, 2006. Число 1—2; Портнов А. Історіографія на краях // Критика. Київ, 2006. Число 3, і інш.
[2] Stryjek T. Jakiej przeszłości potrzebuje przyszłość? Interpretacje dziejów narodowych w historiografii i debacie publicznej na Ukrainie 1991—2004. Warszawa: Instytut Studiów Politycznych PAN, Oficyna Wydawnicza Rytm, 2007. 850 s.
[3] Тэрмін «„нацыяналізацыя” гісторыі» быў прапанаваны Г. Касьянавым (гл.: Касьянов Г. „Націоналізація” історії: нормативна історіографія, канон та їхні суперники (Україна 1990-х) // Українська історіографія на зламі ХХ і ХХІ століть: здобутки і проблеми. С. 57—73).
[4] Гл. напр.: Шкільна історія очима істориків: Матеріали Робочої наради з моніторинґу шкільних підручників історії України / Упорядник Н. Яковенко. Київ, 2008; Образ Іншого в сусідніх історіях: міфи, стереотипи, наукові інтерпретації (Матеріали міжнародної наукової конференції, Київ, 15—16 грудня 2005 року) / Упорядник і наук. ред. Г. В. Касьянов. Київ, 2008.
[5] Падлікі зроблены паводле статыстычных матэрыялаў ВАК Украіны, ласкава перададзеных аўтару. Для параўнання варта згадаць, што ў 1970 г. ва Ўкраінскай ССР працавалі 3347 прафесійных гісторыкаў, у тым ліку 138 дактароў навук і 1199 кандыдатаў навук, а да пачатку 1990-х г. гэтая лічба максімум падвоілася (гл.: Subtelny O. The Current State of Ukrainian Historiography // Jornal of Ukrainian Studies. Edmonton, Alberta, 1993. Volume 18. Nr. 1-2. P. 50-51).
[6] Афанасьев Ю.Н. Трагедия победившего большинства. Размышления об отечественной истории и ее интерпретациях //http://www.yuri-afanasiev.ru/tragedy.html.
[7] Яковенко Н. Нариси кризової історіографії, с. 23.
[8] Лукьянець В.С. Эпигенез образа науки: постмодернистский взгляд // Постмодернізм у філософії, науці та культурі / Вісник Харківського університету. Серія: теорія культури і філософія. Харків, 2000. № 464. С. 128-133; Зашкільняк Л. Постмодерністський виклик і сучасна історична наука // Галичина. Науковий і культурно-просвітний краєзнавчий часопис. Івано-Франківськ, 2001. Вип. 5-6. С. 90-99.
[9] http://www.history.org.ua
[10] Касьянов Г. Націоналізація історії та образ Іншого // Критика. Київ, 2006. Число 1-2. С. 21.
[11] Гл.: Касьянов Г. „Націоналізація” історії: нормативна історіографія, канон та їхні суперники (Україна 1990-х) // Українська історіографія на зламі ХХ і ХХІ століть: здобутки і проблеми. С. 57-73.
[12] Больш дэталёва гэтае пытанне пададзена ў: Україна і Росія в історичній ретроспективі. Київ, 2004. Т. 1—3.
[13] Гл.: Шаповал Ю. Контакт, або Точка дотику // День. Київ, 2008. 4 листопада. Книжки: История Украины: научно-популярныеочерки / Под ред. В. А. Смолия. Москва, 2008; Нариси історіїРосії: Пер. з рос. / Б.В. Ананьїч, І.Л. Андреєв, Є. В. Анісімов таін.; За заг. ред. О.О. Чубар’яна. Київ, 2007.
[14] Яремчук В. Загальний образ минулого України: підходи сучасної української історіографії // Українська історіографія на зламі ХХ і ХХІ століть: здобутки і проблеми. С. 74. Адно з апошніх выданняў: Литвин В.М. Історія України. Підручник.2 доопр. та доп. вид. Київ, 2008.
[15] Пар.: Смолій В. А., Степанков В.С. Українська національна революція XVII ст. (1648—1676) / Серія „Україна крізь віки”,т. 7. Київ, 1999.
[16] Яковенко Н. У кольорах пролетарської революції // Український гуманітарний огляд. Київ, 2000. Вип. 3. С. 58—78.
[17] Гл.: http://www.president.gov.ua/.
[18] Русина О. Дикі танці // Критика. Київ, 2005. Число 6.
[19] Гриневич В.А. Суспільно-політичні настрої населення Українив роки Другої світової війни (1939-1945 рр.). Київ, 2007. С. 515-516.
[20] Марочко В. Голодомор 1932—1933 років в Україні: Хроніка /В. Марочко, О. Мовчан. Київ, 2008; Кульчицький С. В. Голод1932—1933 рр. в Україні як геноцид. Київ, 2005; Голодомор1932—1933 рр. в Україні: документи і матеріали / УпорядникР. Пиріг. Київ, 2007.1128 с.; Голодомор в Україні 1932-1933 рр.за документами політичного архіву Міністерства закордонних справ Федеративної Республіки Німеччина / УпорядникА.І. Кудряченко. Київ, 2008. 336 с., і інш.
[21] Політичні репресії радянської доби в Україні. Науково-допоміжний бібліографічний покажчик. Київ, 2008. 684 с.;Політичний терор і тероризм в Україні ХІХ— ХХ ст.: Історичні нариси / НАН України; Інститут історії України / Відп. ред. В. А. Смолій. Київ, 2002; Білокінь С. Нові студії з історії большевизму І-VІІІ. Київ, 2007; Білас І.Г. Репресивно-каральна система в Україні. 1917—1953: суспільно-політичний та історико-правовий аналіз. У 2 кн. Київ, 1994.
[22] Акрамя часопіса „З архівів ВУЧК-ГПУ-НКВД-КГБ”, які пачаў выходзіць з 1994 г., з’яўляюцца тэматычныя зборнікі дакументаў, у прыватнасці: Польща та Україна у тридцятих-сорокових роках ХХ століття. Невідомі документи з архівівспеціальних служб. 7 томів, виданих у Варшаві і Києві в 1998—2007 рр.; Радянські органи державної безпеки у 1939 —червні 1941 р. Документи ГДА СБ України / Упор. В. Даниленкоі С. Кокін. Київ, 2009. 1310 с.
[23] Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси / НАН України; Інститут історіїУкраїни / С.В. Кульчицький (відп. ред.). Київ, 2005; Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія:Фаховий висновок робочої групи істориків при Урядовій комісіїз вивчення діяльності ОУН і УПА / НАН України; Інститут історії України. Київ, 2005.
[24] Гл. напр.: Polska — Ukraina: trudna odpowiedź. Dokumentacja spotkań historyków (1994—2001). Kronika wydarzeń na Wołyniu i w Galicji Wschodniej (1939-1945). Warszawa, 2003; Іллюшин І.УПА і АК: Протистояння в Західній Україні (1939—1945 рр.).Київ, 2009.
[25] Да сур’ёзных даследаванняў можна аднесці не так і шмат прац, у прыватнасці гл.: Баран В.К. Україна: новітня історія (1945-1991 рр.). Львів, 2003.
[26] Кульчицький С. Помаранчева революція. Київ, 2005; Касьянов Г. Україна 1991—2007: нариси новітньої історії.Київ, 2008.
[27] Яремчук В. Минуле України в історичній науці УРСР після сталінської доби. Острог, 2009.
[28] Яковенко Н. Паралельний світ: Дослідження з історії уявлень та ідей в Україні XVI-XVII ст. Київ, 2007.
[29] Грицак Я. Пророк у своїй вітчизні: Франко та його спільнота (1856-1886). Київ, 2006.
[30] Диса К. Історія з відьмами. Суди про чари в українських воєводствах Речі Посполитої XVII—XVIII ст. Київ, 2008.
[31] Присяжнюк Ю.П. Українське селянство Наддніпрянщини другої половини ХІХ — початку ХХ ст. як соціоментальна історична cпільнота. Черкаси, 2008.
[32] Ващенко В. Від самопрезентації до методології: Психобіографічний вимір простору історіописання М. Грушевського. Дніпропетровськ, 2007.
[33] Толочко А. П. „История Российская” Василия Татищева:Источники и известия. Москва; Киев, 2005.
[34] Усна історія Степової України. Запорізький край / А.В. Бойкота ін. Запоріжжя, 2008. Т. 1.
[35] Ададуров В. „Наполеоніда” на Сході європи. Уявлення, проекти та діяльність уряду Франції щодо південно-західних окраїн Російської імперії на початку ХІХ ст. Львів, 2007.
[36] Святець Ю. Українське селянське господарство та новаекономічна політика (кліометричний аналіз соціально-економічного процесу). Дніпропетровськ, 2007.
[37] Гл.: Канигін Ю. Путь аріїв. Україна в духовній історії людства. Київ, 1996; Яго ж. Віхи священної історії: Русь-Україна. Київ, 2005; Яго ж. Початок і кінець часів: Новий погляд на Історію. Київ, 2008; Наливайко С. Українська індоаріка. Київ, 2007; Наливайко Сергій. Етнічна історія Давньої України. Київ, 2007 і інш.…
[38] Гл. напр.: Аксененко С. Велесова книга (история одной фальсификации) // http://h.ua/story/127166; Ісаєвич Я. Сучасні псевдонаукові публікації на історичні теми: два приклади // Україна модерна. Львів; Київ, 2008. Число 13.

Наверх

Пётр Кроль. Тактыка барацьбы войска Рэчы Паспалітай з казакамі ў 1591–1638 г.

Снежня 20, 2008 |


У 1590-1648 г. войскі Рэчы Паспалітай былі вымушаны некалькі разоў сутыкнуцца з мяцежнымі казакамі. Гэта былі паўстанні Крыштафа Касінскага (1591-1593), Севярына Налівайкі (1595-1596), Марка Жмайлы ў 1625 г., Тараса Федаровіча ў 1630 г., Паўлюка (Павел Міхновіч Бут) у 1637 г., a таксама Яцака Астраніна i Дзімітра Гуні ў 1638 г. Ход і тактыка той барацьбы істотна адрозніваецца ад дзеянняў больш позняга перыяду. На гэта паўплываў новы фактар, які нівеляваў перавагу польскай конніцы над казацкай пяхотай, што існавала да таго часу. Гэта было з’яўленне ў казацкім войску татарскіх лятучых атрадаў (чамбулаў). Тыя атрады выконвалі такую самую ролю, як казацкія і лёгкія харугвы ў каронным войску: разведка, партызанскія баі, прыкрыццё галоўных сілаў, пераслед разбітага праціўніка. Цяпер казацка-татарскія войскі мелі тыя самыя, што і іхні праціўнік, армія Рэчы Паспалітай, два дасканалыя віды войска — конніцу і пяхоту, якія цудоўна дапаўнялі адна адну. Такая сітуацыя склалася ў 1648 г. Раней паўстанцы, пачынаючы барацьбу з Рэччу Паспалітай, вымушаны былі змагацца з яе арміяй без падтрымкі выдатнай татарскай конніцы. Гэтыя змаганні звычайна заканчваліся паразай казакоў, але толькі некаторыя з іх былі сапраўдным паражэннем казацкіх атрадаў. Як жа іх перамагала каронная армія, што пасля вельмі цяжкага, але пераможнага досведу 30-х г. XVII ст. атрымала цяжкую паразу ў 1648 г.? Як працякалі польска-казацкія змаганні ў 1591-1638 г., якую тактыку выкарыстоўвала на палях бітвы каралеўская армія, каб перамагчы праціўніка, што ўмеў абараняцца?

Перш чым перайсці да падрабязнага абмеркавання тактыкі, якую ўбарацьбе з казакамі выкарыстоўвалі каронныя войскі, разгледзім ход асобных паўстанняў. Як было ўжо сказана, першае з іх выбухнула ў 1591 г., a яго непасрэднай прычынай стала спрэчка паміж шляхцічам Крыштафам Касінскім і князямі Аляксандрам Вішнявецкім i Янушам Астрожскім за маёнтак Ракітная. Касінскі, абараняючы свае правы, узначаліў казацкі атрад, да якога далучыліся казакі і сяляне, і пачаў нападаць на землі Астрожскіх на Валыні. Урэшце, занепакоеная нарастальным „свавольствам”, валынская, кіеўская і брацлаўская шляхта, разам з мясцовымі магнатамі, вырашыла палажыць гэтаму канец. Асноўная сутычка адбылася 2 лютага 1593 г. пад Пёнткам, недалёка ад Цуднова. Казацкія сілы налічвалі каля 5 тыс. чалавек, праціўнікі выставілі супраць іх войска ў такой самай колькасці. Гэтыя атрады складаліся з паспалітага рушання, слуг князёў Астрожскіх, а таксама набраных згаданымі князямі наёмнікаў з Польшчы і Венгрыі. Касінскі, убачыўшы войска праціўніка, спешна пакінуў горад баявым строем. Незразумела: ці ён хацеў адступіць, ці атакаваць праціўніка. Але атрады Астрожскіх заступілі яму дарогу і, такім чынам, бітва мусіла адбыцца. Спачатку казакі атрымалі пэўную перавагу над праціўнікам, перамагаючы атаку паспалітага рушання і прыносячы яму значныя страты, асабліва ў конях. Гэта выклікала паніку ў шэрагах шляхты, і яна пачала пакідаць поле бою. Тады ў атаку рушыў Януш Астрожскі. Ягоны адборны атрад конніцы, які налічваў некалькі соцень коней, здолеў разарваць шэрагі праціўніка i ўварвацца ўсярэдзіну. Сярод казакоў пачалася паніка, i яны ўжо не думалі абараняцца. Бязладнае адступленне хутка ператварылася ў забойства тых, што не здолелі ўцячы. Праз некалькі дзён Касінскі і казакі падпісалі капітуляцыю на ганаровых умовах. Аднак выявілася, што няўдалы казацкі гетман не збіраецца прытрымлівацца ўмоваў капітуляцыі. У траўні ён вырушыў на чале 2000 казакоў на Чаркасы, каб адпомсціць тамтэйшаму старасту, князю Аляксандру Вішнявецкаму. Але Вішнявецкі папярэдзіў атаку i на подступах да горада нанёс моцны ўдар казакам. Сярод загінулых апынуўся таксама Касінскі[1].

Чарговыя бойкі выбухнулі ўсяго толькі праз два гады пасля апісаных падзей. Паўстанне ўзначаліў Севярын (Сымон) Налівайка. Першыя сутычкі на Падоллі i Валыні прынеслі поспех паўстанцам. Праз некаторы час паўстанцы раздзяліліся натры згуртаванні: Налівайкі, Рыгора Лабады i Мацвея Савулы. Паўстанне ахапіла велізарныя абшары Рэчы Паспалітай (Валынь, Украіну, Беларусь), што варта звязваць не толькі з вайсковым талентам кіраўнікоў паўстання казакоў, але таксама з прытокам у іхнія шэрагі сялян, незадаволеных феадальным уціскам, які працягваў пашырацца, але, перш за ўсё, фактам удзелу каронных сілаў у малдаўскіх падзеях. Толькі напачатку 1596 г. да міратворчай акцыі далучыліся дзяржаўныя войскі. Знаходзячыся на чале толькі 10 ротаў конніцы, палявы гетман каронны Станіслаў Жулкеўскі хутка выцесніў з Валыні Налівайку, перамагаючы ў некалькіх сутычках яго раскіданыя атрады. Але трэба прызнаць, што казацкі важак у гэтай фазе змагання стараўся пазбягаць сутычак з прафесійным каронным войскам. Да больш сур’ёзных бітваў дайшло ў красавіку пад Белай Царквой, дзе паўстанцы імкнуліся разбіць згуртаванне князя Кірыка Ружынскага[2], якое налічвала 500 чалавек, і пазней пад Вострым Каменем, калі, адступаючы з-пад Белай Царквы, сам Жулкеўскі атакаваў табар злучаных сілаў Налівайкі i Савулы. Бітва закончылася паражэннем каронных сілаў, якія, нягледзячы на зацятыя і крывавыя атакі, былі не ў стане разарваць баявых шыхтоў праціўніка. Казакі адступілі за Дняпро пад Пераяслаў. Пасля прыходу падмацаванняў, каронных і ВКЛ, а таксама прыватных войскаў Жулкеўскі вырушыў супраць паўстанцаў. У траўні сілы Кароны і ВКЛ акружылі атрады Налівайкі і Лабады ва ўрочышчы Салоніца, недалёка ад Лубнаў, i пасля двухтыднёвай блакады вымусілі іх капітуляваць. Капітуляцыя была падпісана 7 чэрвеня. У той час, як паўстанцы пакідалі лагер, дайшло да разні, ад якой уратавалася зусім няшмат казакоў[3].

Чарговае паўстанне, пад кіраўніцтвам Марка Жмайлы, выбухнула ў 1625 г. Казакоў заспела знянацку хуткасць дзеянняў каронных войскаў, таму яны засяродзіліся на абароне. Гетман Станіслаў Канецпольскі распачаў кампанію ў палове верасня. Жмайла яшчэ не быў падрыхтаваны да дзеянняў, асабліва таму, што менавіта ў гэты перыяд рыхтаваўся да паходу… супраць Турцыі. Каронныя войскі 15 верасня пакінулі абоз пад Студзяніцай (паміж Чорным Шляхам і Кучманскім) і пад канец месяца спыніліся ў Белай Царкве. Спачатку ішлі перамовы (польскі бок не хацеў дапускаць нападаў казакоў на турэцкія сёлы і ўмешвання іх у справы Крыма). Гэтыя перамовы паўстанцы з Украіны зацягвалі, каб даць час сваім асноўным сілам падцягнуцца з Сечы. 11 кастрычніка нечакана пад Каневам з’явіўся Канецпольскі. Там, пасля чарговага раунда абмену пасольствамі і лістамі, казакі адступілі пад Крылаў, у напрамку войскаў Жмайлы. Услед за праціўнікам, які адступаў, каронны гетман выслаў групу харугваў пад камандай Яна Аджывол ьскага з мэтай затрымаць казакоў. Пад Мошнай адбылася сутычка, але палякам не ўдалося зламаць казацкую абарону. Неўзабаве атрады паўстанцаў напаткалі пры вусці Цыбульніка Жмайлу. Злучаныя сілы казакоўутварылі на адлегласці мілі ад Крылава добра ўмацаваны абоз. 25 кастрычніка Канецпольскі атакаваў гэты абоз. Казацкая конніца хутка была выціснута з перадполля, але штурм умацаваных пазіцый не ўдаўся. Ноччу Жмайла, пасля таго як уляглася паніка, што распаўсюдзілася пасля чуткі пра рыхтаваны назаўтра чарговы штурм, нікім не заўважаны, згарнуў абоз i вырушыў далей на поўдзень, у бок Курукаўскага возера. Манеўр адыходу быў праведзены па-майстэрску, і толькі пад раніцу Канецпольскі зарыентаваўся, што перад ім няма праціўніка. Тады ён кінуў у пагоню авангард пад камандай Стэфана Хмялецкага. Але той наткнуўся на пакінутыя на дзвюх пераправах моцныя казацкія згуртаванні, якія з поспехам спынілі марш. Каб адолець пераправы, Хмялецкі мусіў чакаць пяхоты. І толькі пасля шматгадзіннай пагоні і дзвюх сутычак на пераправах, пасля поўдня 26 кастрычніка, польскія войскі дагналі над возерам казацкі абоз, які ўжо паспеў размясціцца і як належыць падрыхтавацца да абароны. Канецпольскі, не разведаўшы мясцовасці, кінуў усе сілы ў атаку. Конніца патрапіла ў балота i на заліўныя сенажаці, сярод якіх быў размешчаны абоз, да гэтага дадаўся казацкі агонь. Гетман, зразумеўшы, што такім чынам не здолее захапіць табар, распачаў яго асаду. Але потым ён не адмовіўся ад перамоваў, якія ўрэшце закончыліся падпісаннем 5 лістапада замірэння, названага курукоўскім[4].

Праз пяць гадоў кароннаму гетману давялося зноў ваяваць з тым самым праціўнікам. У 1630 г. выбухнула паўстанне пад кіраўніцтвам Тараса Федаровіча. У канцы сакавіка мяцежныя казакі вырушылі з Сечы на Ўкраіну. 4 красавіка яны атакавалі размешчаныя ў Корсуні харугвы конніцы, якія пасля ўцёкаў рэестравых былі асуджаны на паражэнне. Тым больш што набок паўстанцаў сталі корсунскія мяшчане. У выніку кварцяныя адступілі на поўнач. Гэтая перамога павялічыла тэрыторыю паўстання. Але польскі бок зноў зрэагаваў імгненна.Ужо 17 красавіка каронны гетман пакінуў Бар. Тым часам харугвы, што адступалі з-пад Корсуні, злучыліся найперш з Самуэлем Лашчам, які ішоў у авангардзе асноўных сілаў, а пазней, пад Васількавам, з кашталянам камянецкім Станіславам Патоцкім. Яны спрабавалі стрымаць марш войска Тараса,але без поспеху. Аднак Федаровіч, занепакоены ўсё большай прысутнасцю праціўніка ў ваколіцах Кіева, прыняў рашэнне перайсці на Задняпроўе, разлічваючы на дапамогу тамтэйшага насельніцтва і адгарадзіўшыся Дняпром ад каронныхвойскаў. Пад час пераправы цераз раку казакі панеслі значныя страты праз дзеянні жаўнераў Патоцкага, якія імкнуліся перашкодзіць ім дасягнуць процілеглага берагу. У пачатку траўня на Задняпроўі з’явілася каронная армія. 14 траўня яна злучылася са згуртаваннем Станіслава Патоцкага і атакавала Тараса, які ў гэты час стаяў пад Пераяславам. Штурм, праведзены 17 траўня, закончыўся частковым поспехам. Спачатку кварцяным удалося выціснуць казакоў з занятых імі палявых умацаванняў і змусіць адступіць у горад. Аднак атака на валы горада закончылася паражэннем. Страты, падобна, былі вельмі значныя. У выніку такога абароту справы Канецпольскі, спрабуючы шчасця, два разы пачынаў асаду горада: адразу 24 траўня i потым 1 чэрвеня. Адначасова яму трэба было клапаціцца пра забеспячэнне сваіх камунікацыйных ліній і таксама пра тое, каб не дапусціць падмогі асаджаным. Некалькі разоў ён высылаў Лашча з даручэннем ачысціць тылы. Пад час адной з такіх акцый, калі нават сам каронны гетман вырушыў на дапамогу стражніку, казакі зрабілі вылазку, якая ледзь не скончылася захопам польскага абозу. Іншы экскурс казакоў завяршыўся захопам аднаго з шанцаў, што атачалі горад, i выцясненнем гэтак званай залатой роты, якая яго абараняла. Урэшце абодва бакі, стомленыя доўгай аблогай, перайшлі да перамоваў, якія скончыліся падпісаннем 8 чэрвеня чарговай польска-казацкай мірнай дамовы[5].

У 1637 г. выбухнула наступнае паўстанне. 16 снежня адбылася бітва пад Кумейкамі, якая завяршылася захопам казацкага абозу каронным войскам. Пад час гэтай кампаніі польскае кіраўніцтва па-майстэрску выкарыстала найважнейшы козыр конніцы — яе мабільнасць — i навяло праціўніка на думку пра ўступленне ў ваенныя дзеянні галоўных сілаў. Aтака закончылася перамогай, хоць камандзір казакоў Павел Бут, больш вядомы як Паўлюк, своечасова зарыентаваўся ў складанасці сітуацыі i стараўся абмінуць праціўніка, a па сутнасці — абысці яго правае крыло, напэўна, дзеля таго, каб ударыць з тылу або паспрабаваць прабіцца далей на поўнач[6].

Аднак перамога пад Кумейкамі не стала канцом процістаяння. Новыя сутыкненні пачаліся ў 1638 г., калі паўстанне перайшло на Задняпроўе. Спачатку польскім сілам, якімі камандаваў Станіслаў Патоцкі, удалося 5 — 11 траўня акружыць паўстанчыя войскі Яцака Астраніна пад Голтвай. Але казакі, выкарыстаўшы раздробленасць польскіх сілаў, разарвалі кальцо акружэння, у выніку чаго Патоцкі змушаны быў адступіць, каб выбавіць непрыяцеля з умацаванняў. Да наступнай сутычкі дайшло 16 траўня пад Лубнамі. Астраніна, які не чакаў нападу, атакавалі каронныя атрады і атрады рэестравых, і толькі дзякуючы жалезнай дысцыпліне і вайсковым здольнасцям сваіх падначаленых ён здолеў стрымаць атакі палякаў і адступіць пад покрывам ночы праз Лахвіцу ў Лукомль, а потым да ракі Слепарод. Пры адступленні яму яшчэ дапамагло тое, што Патоцкі быў заняты барацьбой з казацкім згуртаваннем, якое рухалася з усходу, каб сустрэцца з Астраніным. А крыху пазней, праз некалькі дзён, ён быў яшчэ вымушаны засяродзіць увагу на казацкіх атрадах, што перамяшчаліся ў тылах каронных войскаў. Іх выслаў камандзір паўстанцаў, каб перашкодзіць Патоцкаму ў сувязях з Кіевам і ў забеспячэнні каронных сілаў. 10 чэрвеня польскія сілы зноў знянацку напалі на Астраніна. Але яму зноў удалося без стратаў выйсці з цяжкага становішча, адступіўшы пад Жолнін. 13 чэрвеня яго дагналі дзве харугвы конніцы і напалі на яшчэ не ўмацаваны абоз. Харугвы, якімі камандавалі Патоцкі і Ярэма Вішнявецкі, смелай атакай (яе падтрымала нямецкая пяхота і драгуны) разарвалі строй вазоў i ўварваліся ў сярэдзіну казацкага лагера. Астранін уцёк, але Дзімітр Гуня і іншыя камандзіры авалодалі сітуацыяй, здолелі суняць паніку і злучыць разарваны ланцуг вазоў. Апынуўшыся ў пастцы, польскія жаўнеры тры разы ўзнаўлялі атаку, перш чым выбраліся па-за межы абозу. 21 чэрвеня паўстанцы, даведаўшыся пра прыход з-пад Кумеек пераможцы, кароннага палявога гетмана Мікалая Патоцкага, пакінулі пазіцыю пад Жолнінам і перабазаваліся ў больш зручнае для абароны месца — урочышча Старац. Аблога палявога абозу, які там быў арганізаваны, працягвалася ад 23 чэрвеня да 7 жніўня і скончылася капітуляцыяй паўстанцаў[7].

Завяршаючы агульны агляд бітваў, звернем увагу на тое, якія сілы накіроўвала Рэч Паспалітая на падаўленне казацкіх паўстанняў. За выняткам выпадку з бунтам Касінскага, гэта было кварцянае войска, якое звычайна складалася з некалькіх тысяч чалавек. Войска звычайна падтрымлівалі таксама моцныя магнацкія надворныя фармаванні. Гэтыя сілы складаліся пераважна з конніцы, пры невялікай падтрымцы пяхоты і драгунаў. Паўстанне Налівайкі падаўлялі атрады, якімі кіраваў каронны палявы гетман Станіслаў Жулкеўскі. У канчатковай фазе барацьбы яны налічвалі каля 5000 чалавек[8]. У 1625 г. палякі мелі 12 000 асабовага складу войска, у тым ліку 1500 пяхоты і каля 30 гармат. Праз пяць гадоў пад камандай Канецпольскага было ўжо каля 6000 жаўнераў, у тым ліку 1000 пяхоты i драгунаў і 2000 рэестравых казакоў. У 1637 г. Мікалай Патоцкі пад Кумейкамі камандаваў войскам у складзе блізу 4000 чалавек, з якіх было прыблізна 1000 драгунаў і пяхоты. Годам пазней, на пачатку барацьбы, камандуючы на Задняпроўі, ваяводзіч браслаўскі і палкоўнік Станіслаў Патоцкі камандаваў сіламі, якія складаліся з блізу 2600 кварцяных (у тым ліку 750 чалавек драгунаўі 160 пяхоты) i 4500 рэестравых казакоў. Пазней лічба вырасла амаль да 5200 чалавек кварцяных войскаў, у тым ліку 1500 драгунаў і пяхоты і 3000 рэестравых. На пачатку чэрвеня далучылася яшчэ 3150 надворных жаўнераў, якіх прывёў Ярэма Вішнявецкі, у тым ліку блізу 600 чалавек пяхоты i 15 гарматаў. 22 чэрвеня прыбылі чарговыя прыватныя атрады колькасцю больш чым тысяча і некалькі соцень жаўнераў, а на пачатку ліпеня падышлі яшчэ 2500 чалавек (1000 пяхоты і драгунаў і некалькі харугваў конніцы). Усяго ў палове ліпеня пад Старцам магло сабрацца 11 — 12 тысяч польскіх сілаў[9], якія падтрымлівалі прыблізна 4000 рэестравых казакоў.

Нашмат цяжэй даследаваць колькасць сілаў паўстанцаў. Касінскі перад бітвай пад Пёнткам меў блізу 5000 казакоў і сялян, але не ўсе яны знаходзіліся ўягоным абозе ўдзень сутычкі з сіламі Астрожскіх і шляхтай. У1596 г. казацкія войскі былі падзелены на тры атрады: Севярына Налівайкі, Рыгора Лабады і Савулы. Іхняе аб’яднанне адбылося толькі пад канец барацьбы, калі трэба было адбіваць наступ Жулкеўскага. Гэтыя аб’яднаныя сілы налічвалі тады 6 — 8 тысяч жаўнераў і шмат цывільных[10]. Колькасць казакоў значна павялічылася ў першай палове XVII ст., гэтаму спрыялі паходы на Маскву ў першых двух дзесяцігоддзях і рост насельніцтва Ўкраіны (у 1618 г. пад Масквой стаяла ўжо 20 000 казакоў, a ў хоцімскім паходзе ўдзельнічала ажно 40 000). У 1625 г. на паўстанцаў пад камандаваннем Марка Жмайлы знянацку напаў гетман Канецпольскі, у выніку чаго яны мелі даволі вялікія цяжкасці з аб’яднаннем сваіх сілаў, тым больш што на мабілізацыю сялян, якія да гэтай пары значна папаўнялі шэрагі паўстанцаў, не было часу. Падаецца, што колькасць казацкіх сілаў нязначна перавышала 10 000 чалавек. Асноўнай сілай паўстання 1630 г. былі, верагодна, сяляне. Характэрна, што паўстанцы пачалі супраціўляцца толькі на Задняпроўі, пасля таго як пакінулі Правабярэжжа. Тым часам менавіта на Правабярэжжы былі галоўныя казацкія асяродкі. На Задняпроўі знаходзіліся толькі 2 казацкія палкі (пераяслаўскі і міргарадскі) з сямі. Галоўныя сілы паўстанцаў сканцэнтраваліся ў Пераяславе. Нічога невядома пра іншыя буйныя асяродкі гэтагаруху. Можа, наватусе сілы паўстанцаў складалі менш чым 10 000, хоць колькасць іх магла быць і большая. Напрыклад, паводле меркавання маскоўскіх аўтараў, у Пераяславе сабралася блізу 37 000 казакоў. У1637 г. галоўным тэатрам вайсковых дзеянняў было Правабярэжжа, і адначасова паўстанцы мабілізавалі Задняпроўе. У паўстанні ўдзельнічалі мяшчане і сяляне. Магчыма, што колькасць паўстанцаў дасягала нават 15 — 18 тыс. У 1638 г. паўстанне на Правабярэжжы развівалася яшчэ слаба, не так, як на Левабярэжжы, дзе ўжо знаходзілася нават пара даволі моцных асяродкаў, утвораных з апорай пераважна на мяшчан і сялян. Аднак больш-менш інтэнсіўны ахоп абодвух берагоў Дняпра дазваляе меркаваць, што сілы паўстанчага руху маглі дасягаць нават 15 000 чалавек, і не выключана, што і больш. Гэтая максімальная колькасць датычыць часу, калі ўсе групы выступалі адначасова (травень — палова чэрвеня)[11]. Пасля паразаў першай паловы чэрвеня колькасць зменшылася, напэўна, да 10 000 чалавек, а можа, засталося нават і менш.

Суадносіны сілаў казакоў і палякаў трапна ілюструе ўжо класічнае выказванне Вільгельма Бэплана, але, безумоўна, тут ёсць перабольшванне: 200 коннікаў польскай кавалерыі ў бітве ў адкрытым полі здольныя пабіць 2000 конных казакоў, але пад прыкрыццём абозу 100 казакоў не баіцца 1000 палякаў[12].

Казацкая армія мела выдатную пяхоту, якая магла акапацца хутка і ўмела, дзякуючы гэтаму сіла яе супраціву ўзрастала настолькі, што казацкі абоз рабіўся практычна непрыступным для палякаў, якія мелі ў сваім распараджэнні толькі нешматлікую пяхоту. Таксама казакі па-майстэрску праводзілі дэмарш пад аховай абозу і бітвы ў абозным шыку. У пэўнай, аднак даволі абмежаванай, ступені табар быў таксамачыннікам руху, ён даваў магчымасць перасоўвацца пяхоце ў прысутнасці непрыяцеля, які меў у сваім распараджэнні моцную кавалерыю. Але ўсё ж казацкі абоз не ствараў для палякаў перашкоды, асабліва цяжкай для пераадолення. У казацкіх атрадах не было выразнага падзелу на конніцу і пяхоту. Казакі ваявалі пешшу ці конна, у залежнасці ад праціўніка. Можна было б сказаць, што казацкае войска было фармацыяй тыпу драгунаў. Аднак у бітвах з каронным войскам яны не адважваліся супрацьстаяць яму ў ад крытым полі, і калі ўжо ім даводзілася біцца конна, то ў сутычках з польскіміхаругваміяны не маглі разлічваць на поспех. Войскі Рэчы Паспалітай мелі ў сваім распараджэнні гусараў — пераломную кавалерыю, а таксама казацкія харугвы, здольныя самастойна ваяваць з казацкім абозам і пераследаваць ворага. Мелі яны таксама не вельмі шматлікую пяхоту, але затое значна лепш узброеную (мушкеты), а таксама артылерыю, больш моцную, чым казацкая. Узаемадзеянне гэтых розных войскаў спрыяла поспеху ў бітвах з казакамі.

Пад час бітваў на Салоніцы замкнутыя ў асаджаным абозе казакі выкарысталі сваю конніцу, каб накіраваць каронныя харугвы на засады. Так адбылося, між іншым, у сутычцы 28 траўня, калі з абозу выскачылі некалькі соцень казакоў, якія пайшлі ў атаку на роты пад камандай Ежы Струся. Іх хутка адцяснілі, і яны мусілі са стратамі вярнуцца ў абоз, а на іх спіны насядала каронная конніца[13]. Пасля чарговага паўстання казакі спрабавалі ставіць адпор у адкрытым полі перад абозам, куды можна было схавацца ў выпадку паражэння. Аднак апрача выкарыстання казакамі заблогаў і тэрыторыі, непрыдатнай для конніцы (яры), польскія пяхота і кавалерыя, якія дзейнічалі зладжана, здолелі адцясніць праціўніка ў табар[14].

Польская конніца, падтрыманая агнём пяхоты і артылерыі, часам магла даволі паспяхова атакаваць умацаваныя абозы праціўніка. Класічны прыклад такога бою — бітва пад Кумейкамі (16 снежня 1637 г.), калі гетману Мікалаю Патоцкаму ўдалося разбіць абоз, наносячы праціўніку сур’ёзныя страты і знішчаючы пярэднюю частку лагера, бо задняя здолела зноў самкнуцца і адступіць[15]. Аднак гэта, у прынцыпе, адзіны (апроч бітвы пад Пёнткам у 1593 г.) у тыя гады выпадак даволі значнай перамогі, хаця таксама не поўнай. Іншы прыклад пераможнай атакі на ўмацаваныя атрады паўстанцаў меў месца ў 1630 г. Паводле ананімнай справаздачы пра бітвы на Задняпроўі, Канецпольскі праз некалькі дзён пасля прыбыцця пад Пераяслаў з поспехам атакаваў два ўмацаваныя казакамі акопы. Казакі пасля кароткага супраціву адступілі ў горад[16]. Падобным чынам атакі, праведзеныя пазней на 8 гадоў, скончыліся толькі частковым поспехам. 16 траўня 1638 г. пад Лубнамі польскім харугвам удалося пранікнуць у табар, але казакі выцеснілі палякаў, не дапусціўшы разрыву абозу. Харугвы Патоцкага акружылі лагер і некалькі разоў ударылі па ім, пры падтрымцы агню гармат, пяхоты і рэестравых. Але тактыка, паспяховая пад Кумейкамі, на гэты раз аказалася неэфектыўнай. Хоць пару разоў удалося разарваць лінію вазоў, але на гэтым поспех скончыўся. Таксама пад Жолнінам (13 чэрвеня) маланкавая атака конніцы, праведзеная Ярэмам Вішнявецкім і Патоцкім, прывяла да разрыву лініі вазоў, i такім чынам атакуючыя праніклі ў лагер паўстанцаў. Гэта адбылося дзякуючы раптоўнасці і нечаканасці атакі, бо казакі яшчэ не паспелі добра акапацца. Частка паўстанцаў кінулася наўцёкі, але астатнім удалося закрыць лагер і адрэзаць шлях да адступлення. Толькі пасля трох атак, якімі кіраваў сам князь, польскай конніцы ўдалося вырвацца з пасткі[17].

Напрошваецца, аднак, пытанне: як удавалася конніцы пераадолець абаронную лінію, што складалася з некалькіх шэрагаў вазоў, якія або рухаліся (Пёнтэк, Кумейкі, Лубны), або стаялі (Жолнін)? Не захавалася падрабязных справаздач, дзе б апісвалася тактыка, выкарыстаная польскай кавалерыяй, ёсць толькі апісанне бітваў пад Кумейкамі і Лубнамі, а таксама аналагічныя сітуацыі, што датычаць бітваў каронных войскаў у ходзе адступлення з-пад Цэцоры (1620), паражэння на Жоўтых Водах і пад Корсунню (1648). Гэта дае пэўныя звесткі пра ўмацаванні абозаў, іх абарону і захоп.

Казакі для фармавання ўмацаванага абозу ўжывалі лёгкія і падарожныя вазы і каляскі, а таксама сялянскія параконныя вазы з драбінамі ці бартамі з лазовай пляцёнкі. Можа, выкарыстоўваліся нават больш цяжкія купецкія вазы, на якіх перавозіліся тавары, але іх, напэўна, было няшмат. Паколькі лёгкія вазы нескладана перакуліць, перасунуць або знішчыць агнём артылерыі, іх папярэдне абцяжарвалі пяском або зямлёй. Гэтыя вазы ставілі ў некалькі шэрагаў, a колькасць шэрагаў залежала ад велічыні арміі, колькасці павозак і магла даходзіць нават да дванаццаці. У працэсе перасоўвання вазы станавіліся адзін за адным так блізка, што коні амаль дакраналіся лбамі да папярэдніх вазоў. Часта пры набліжэнні непрыяцеля (і ўжо, напэўна, на прывалах) вазы счэплівалі ланцугамі, каб іх было цяжка разарваць. Адлегласці, гэтак званыя вуліцы, паміж шэрагамі павінны былі быць даволі шырокія, нават да 20 м, бо там размяшчаліся абаронцы лагера (некалькі тысяч чалавек), якія пад час адбівання атакі не маглі знаходзіцца перад лініяй вазоў. Акрамя таго, часта перад пагрозай бою колькасць шэрагаў вазоў здвойвалі. Такое здвойванне заключалася ў тым, што шэраг вазоў расчэплівалі напалову, дзелячы яго такім чынам на два, і адна з гэтых дзвюх частак уязджала ў прастору паміж шэрагамі вазоў. Павелічэнне адлегласцяў паміж асобнымі шэрагамі несла пэўную небяспеку, бо ў момант, калі праціўніку ўдавалася разарваць шэраг вазоў, ягоная конніца ўрывалася ў гэтыя „вуліцы” і, рухаючыся ўздоўж іх, нішчыла ўсё на сваім шляху. Падобны выпадак адбыўся пад Корсунню ў 1648 г., калі „Татары праз нашы трупы табарнымі вуліцаміўварвалісяўлагер, секлi, білі i рэшту табару разграміўшы, кінуліся рабаваць”[18].

Перамяшчэнне ў лагерным шыку патрабавала дакладных сінхронных дзеянняў, жалезнай дысцыпліны і спраўнасці. Казакі не толькі ўмелі такім чынам перамяшчацца, адбіваючы атаку ворага, але таксамаў выпад ку неабходнасці маглі замкнуць разарваны табар, так манеўруючы вазамі, каб яны зноў утварылі адно цэлае. Разрыў лагернага ланцуга і ўварванне ў сярэдзіну варожага атрада зусім не азначала, што лагер ужо здабыты, і гэта магло закончыцца толькі „адрывам” часткі вазоў. Астатнія, счэпленыя нанова, зноў уяўлялі крэпасць, якую цяжка ўзяць. У гэтым пераканаўся ў 1638 г. Станіслаў Патоцкі пад Лубнамі, а Ярэма Вішнявецкі пад Жолнінам. Вялікага ўмення патрабавала таксама само манеўраванне табарам, які налічваў сотні або нават тысячы павозак пад час перманентнай пагрозы з боку праціўніка.

Насуперак уяўленням такі лагер быў даволі мабільны. Дастаткова прыгадаць, як пад час адступлення з-пад Цэцоры польскі абоз пераадольваў у сярэднім каля 27 км у дзень. Трэба яшчэ дадаць, што марш гэты адбываўся ўначы, ва ўмовах баявых сутычак з татарамі. Варта бліжэй разгледзець уладкаванне гэтага лагера, бо ён мала чым адрозніваўся ад тых, якія ўладкоўвалі казакі. Шэрагаў было шэсць, кожны па 100 вазоў, счэпленых ланцугамі. Каб абараніць коней — галоўную цяглавую сілу, па вонкавым баку рухалася пяхота. Лагер меў таксама пярэдняе, задняе і бакавое забеспячэнне. На чале вялі спутаных разам коней, забраных у варожай конніцы. Яны павінны бы лі засланяць уражлівую на напад непрыяцеля пярэднюю частку табару і ўяўляць сабой свайго роду ўдарны таран. За коньмі рухаліся шэрагі вазоў. На пярэдніх вазах звычайна размяшчалі 5 невялікіх гармат і некалькі гакаўніц. Побач маршыравала 200 жаўнераў польскай пяхоты i 100 нямецкай. Па абодвух знешніх баках табару ішлі пастроеныя ўтры шэрагі спешаныя харугвы з набітай зброяй. Тыл табару абараняўся пры дапамозе пяці невялікіх гармат i 500 жаўнераў пяхоты. Раненыя і хворыя, а таксама запасы правізіі і пораху размяшчаліся ўсярэдзіне табару. Каб у выпадку варожага ўдару можна было хутка замкнуць праёмы спераду і ззаду паміж шэрагамі вазоў, вонкавыя шэрагі былі звычайна даўжэйшыя, чым унутраныя. Гэта былі найбольш слабыя месцы ўсяго шыку. У выпадку разрыву абароны ў гэтым месцы праціўнік мог не толькі лёгка пранікнуць усярэдзіну табару, але і ўехаць у апісаныя лагерныя „вуліцы”. А гэта азначала разрыў шыку і паразу казакоў.

Умовай спраўнага перасоўвання ў лагерным шыку быў выбар адпаведнай дарогі. Трэба было пазбягаць цяснін, значных лясных масіваў, водных перашкодаў, глыбокіх яроў. Значныя цяжкасці чакалі лагер пры пераправах цераз рэкі.

Казакі былі майстрамі ў выкарыстанні лагернага строю. Юзаф Нарановіч-Нароньскі пісаў у сярэдзіне XVII ст.: „А казакі ўкраінныя i бітвы табарам у полі даваць звыклі, мужна са сваім табарам пры агнявой стральбе праз войска прабівацца і яго разрываць”[19]. Такі лагер быў рухомай „крэпасцю”, абапіраючыся на якую казакі маглі бараніцца або наступаць. Пра абаронныя якасці казацкага табару сведчаць прыклады практычна з усіх паўстанняў разгляданага перыяду. У 1625 г. шмат разоў прадпрымаліся атакі на казацкія табары. Але нават адрыўчасткі вазоў не спыняў пасоўвання лагера ў вызначаным напрамку. Перамогай не скончыліся ані атакі пяхоты, ані спробы ўзяць такі лагер пад час пераправы цераз раку. Тады адбылася толькі яго некаторая дэзарганізацыя, бо польскія харугвы разарвалі частку табару, але казакі „так, як раней, каляскі звязалі і моцна ўвесь свой лагер баранілі”[20].

Кароннаму войску цяжка было ўзяць табар, калі ён знаходзіўся на маршы. Можна ўявіць, як складана было здабыць яго пры размяшчэнні ў месцы, зручным для абароны. Фартыфікацыі, узведзеныя ў такіх выпадках казакамі, выклікалі здзіўленне і захапленне не аднаго прафесіянала. Абароназдольнасці табару спрыялі таксама адпаведныя ўмовы, бо казакі звычайна ставілі яго або на тэрыторыі, пакрытай лесам, або сярод балот і заліўных лугоў, або недалёка ад рэк. Пры нечаканым нападзе і акружэнні пад час маршу стараліся як мага лепш выкарыстаць прыдатныя для абароны тэрытарыяльныя ўмовы і розныя заслоны.

Як можна было здабыць такую крэпасць? Польскі бок, добра ўяўляючы цяжкасць гэтай задачы, стараўся перш за ўсё захапіць праціўніка знянацку і змусіць яго затрымацца ў месцы, нязручным для працяглай абароны. Каб дамагчыся больш павольнага руху табару або затрымаць яго, трэба было знішчыць коней, якія цягнулі вазы. Гэта прыводзіла да разрыву шыку або шэрагу, які павінен быў затармазіць, каб не ўтварыўся перапынак паміж нерухомым возам і тымі, якія рухаліся перад ім. Трэба было таксама выпрагчы забітых коней і замяніць іх новымі. Пад Кумейкамі ўласна штурм на вазы выглядаў наступным чынам. Адборныя харугвы конніцы ўдарылі ў бок табару, бліжэй да пераду, які і быў мэтай атакі. Першая атака кавалерыі нават не дасягнула лініі вазоў, а калі конніца адступіла, на полі бою засталіся драгуны, якія пачалі абстрэл праціўніка, не даючы яму ачомацца і падрыхтавацца да наступнай атакі конніцы, якая адбылася вельмі хутка „у палову, або менш малітвы да Найсвяцейшай Дзевы”. Такую аперацыю паўтарылі тры разы, перш чым бок табару ўдалося разарваць у трэцяй частцы ягонай даўжыні.

Вядома, конная атака на вазы не была падобная на класічную атаку конніцы ў імклівым руху. Перад кавалерыстамі стаяла задача праз лінію вазоў уварвацца ўсярэдзіну лагера. Яны не маглі пераскочыць цераз шэрагі вазоў (гэта было фізічна магчымым, але не тады, калі вазы баранілі ўзброеныя агнястрэльнай і халоднай зброяй казакі), таму перш за ўсё вялася перастрэлка з пэўнай адлегласці (некалькіх метраў) і рабіліся спробы перакуліць або разламаць вазы. Верагодна, што конніца, як сцвярджае М. Гавэнда, абстрэлівала праціўніка з блізкай адлегласці, паражаючы яго з бандалетаў, пісталетаў і лукаў. Пазней жаўнеры падступалі да вазоў і стараліся іх захапіць з дапамогай халоднай зброі. Магчыма, што таксама выкарыстоўвалі ў такіх выпадках дрэўкавую зброю. Пра гэта ўспамінае Веспасіян Кахоўскі: „Ужо нашы войскі, змучаныя i стрэламі прарэджаныя, адпачываць пачалі, але ім на дапамогу іншыя гусарскія харугвы прыбылі <…>, за імі панцырныя харугвы многія і драгуны конныя населі на табар маскоўскі. Найперш коп’ямі тых, што бараніліся, білі, змяшаўшы каторых, адагналі ад вазоў”[21].

Потым, захапіўшы вазы, перакульвалі іх або адцягвалі ўбок, вызваляючы праход ўсярэдзіну табару. У праём праходзілі іншыя харугвы. Праёмы імкнуліся зрабіць у некалькіх месцах. Такую атаку можна было здзейсніць конна або спешыўшы конніцу. Менавіта так яна была праведзена пад Лубнамі ў 1638 г. Тады „усе гусарскія <…> спешыліся і так наступілі блізка на табар тых здрайцаў, што ледзь ўручную не секліся”[22]. Пасля разрыву першай лініі вазоў частка конніцы пачынала атаку наступнай лініі, а астатнія накіроўваліся ўправа і ўлева, урываючыся ў „вуліцы” паміж радамі. У такой сітуацыі казакі вымушаны былі пакінуць вазы першага шэрагу. Аднак жа ў момант, калі харугвы конніцы апыналіся паміж шэрагамі, яны гублялі свае перавагі — імпэт і дынаміку. У хаатычнай бойцы абодва бакі неслі найбольшыя страты, асабліва даставалася тым, што атакавалі, бо яны цярпелі націск з усіх бакоў. Казацкая пяхота, што змагалася за жыццё, у адчаі была вельмі грознай.

Лёс лагера таксама залежаў ад ходу бітвы на іншых участках. Калі конніца ўрывалася ўсярэдзіну лагера, лёс яго практычна быў вырашаны — лагер знішчаўся. Але калі казакам удавалася адбіць атаку, табар зноў замыкаўся, утвараючы палявую крэпасць. Аднак жа частка вазоў, раней захопленых палякамі, заставалася па-за лагерам. Адбывалася гэтак званае ўрыванне. Часта атакавалі таксама лоб табару як найменш абаронены.

Наколькі цяжка было разбіць табарны шык казакоў, сведчыць тое, што кароннае войска рабіла гэта вельмі рэдка. Таксама аблога абозу паўстанцаў звычайна канчалася дамовай аб замірэнні, а не захопам яго з дапамогай атакі[23].

Але калі кварцяным звычайна не ўдавалася разбіць галоўны лагер, то часта пры нападах на меншыя абозы або атрады, якія складаліся з менш дасведчаных людзей, яны мелі поспех. У ходзе асады Пераяслава ў 1630 г. Самуэль Лашч разбіў атрад Каробкі, які налічваў паўтары тысячы чалавек. Такі самы вынік мела сутычка з Дэцкам, што адбылася на некалькі дзён пазней. Яго 7-тысячны атрад перамог сам гетман Станіслаў Канецпольскі. Зноў жа, на восем гадоў пазней, у ходзе паўстання Астраніна, пасля бітвы пад Лубнамі 17-18 траўня адбылася сутычка з атрадам Івана Пуціўльца Муркі, у якім было каля 2600 чалавек, і нейкага Рэпкі. Казакі схаваліся ва ўмацаваным табары, але на другі дзень баёў ён быў узяты кварцянымі[24].

Калі ў гэтых некалькіх выпадках атакі на табары пад час маршу скончыліся поспехам, то ўжо ў 1625-1638 г. не было ніводнага выпадку захопу ўмацаванага казацкага абозу. Нядобразычліва настроены да казакоў ксёндз Шыман Акольскі, назіральнік ваенных дзеянняўу 1637-1638 г., так апісаў умацаванні, збудаваныя запарожцамі пад Старцам: Дзівіўся там не адзін інжынер з працы і ўмення тоўстага мужыка, гледзячы на грунтоўныя валы, шанцы, батарэі, заслоны; бо хоць бы кароннае войска хуткасцю сваіх коней i адданасцю сэрцаў змагло пераадолець іхнія ямы, перакопы, дзіркі, а грудзьмі зламала іхнія дубовыя палі i частаколы, прывалкі і валы мужна перайшло, яшчэ большых сілаў і новую адвагу трэба было мець, апанаваўшы іхнія валы, на тое, каб іх усярэдзіне дастаць”[25]. Абоз паўстанцаў знаходзіўся над Дняпром, які засланяў яго з захаду. З поўдня i ўсходу доступ да ўмацаванняў быў перакрыты паласой балотаў і ракой Сулай. З паўночнага боку казакі збудавалі дзве лініі ўмацаванняў. Першая з іх бегла ўздоўж балоцістай, не вельмі шырокай ракі Старац. Яна складалася з землянога вала, умацаванага дубовымі каламі, і бастыёнаў. Другая лінія была яшчэ больш магутная. Умацаванні знаходзіліся таксама ўсярэдзіне абозу[26].

Тут палякам асабліва даваўся ў знакі хранічны недахоп пяхоты: „Пяхоты амаль зусім няма, а яе нам трэба як найбольш”, „а без пяхоты тут вайна ня можа скончыцца” — пісалі з-пад Жолніна ў 1638 г. Штурмы палякаў на казацкія фартыфікацыі амаль ніколі не канчаліся поспехам. Так было пад час асады Пераяслава ў 1630 г. і два разы пад Старцам на восем гадоў пазней. У 1625 г. Канецпольскі 29 i 31 кастрычніка не давёў да канца пачатыя штурмы, спыніўшы іх, як толькі зразумеў іх безнадзейнасць. Падаецца, што гэтыя дзве атакі на казацкія ўмацаванні Марка Жмайлы не мелі поспеху таму, што не былі належным чынам падрыхтаваныя. Асабліва гаворка ідзе пра другую атаку, праведзеную пасля маршу і пагоні за казацкім табарам, што адступаўу напрамку Курукоўскага возера[27].

Палякі аддавалі перавагу іншай тактыцы барацьбы з добра ўмацаванымі абозамі праціўніка, a менавіта іх блакадзе. Фартыфікацыя непрыяцеля акружалася шанцамі, як гэта было на Салоніцы ў 1596 г., пад Пераяславам ў 1630 г., а таксама пад Голтвай, Жолнінам i Старцам у 1638 г. З улікам невялікай колькасці пяхоты можна меркаваць, што яна была задзейнічана для асады толькі некалькіх шанцаў або рэдутаў. Прагалы паміж імі закрывалі з дапамогай конных атрадаў. На Салоніцы польскія войскі размясціліся ў двух абозах па абодва бакі ўмацаванага лагера. У адным спыніўся гетман Стэфан Жулкеўскі, у другім жа — атрады, падпарадкаваныя Ежы Струсю. З трэцяга боку была выстаўлена стража, а з чацвёртага цягнуліся забалочаныя берагі Сулы, якія перашкаджалі пераправе вялікай колькасці людзей. Апрача таго, баючыся, што асаджаныя будуць імкнуцца незаўважна пакінуць пастку, частка войска несла стражу, а астатнія трымалі коней асядланымі. Усе дзеянні абмяжоўваліся тым, каб не дапусціць перадачы ежы і фуражу для асаджаных[28]. У 1630 г. войскі Канецпольскага ўзвялі некалькі шанцаў вакол горада, у якіх спынілася пяхота і частка конніцы. Галоўныя сілы гетман размясціў у раней здабытым казацкім абозе, які знаходзіўся недалёка ад горада. У шанцы паміж горадам і Дняпром спынілася рота конніцы, якая складалася з багатай шляхты, гэтак званая залатая рота. Менавіта яна стала мэтай адной з вылазак абаронцаў горада. Захвачаная знянацку, рота не магла супраціўляцца і была цалкам знішчаная. Гэта паказвае рэальныя ўмовы, у якіх вымушаны быў дзейнічаць гетман. Дзеля блакады сілаў Тараса Федаровіча ён мусіў ужываць, падобна як і ягоны папярэднік па пасадзе, конніцы[29].

Пад Голтвай i Жолнінам палякам не ўдалося змусіць праціўніка да капітуляцыі. У першым выпадку аблога добра ўмацаваных казацкіх пазіцый працягвалася ад 5 да 11 траўня. Астраніну ўдалося скарыстаць падзел сілаў рэгімэнтара Станіслава Патоцкага і атсутнасць сувязі паміж рэестравымі, якія дзвюма кампаніямі драгунаў і харугвай Гіяцынта Мялецкага пільнавалі процілеглы бераг Псёлу. Смелай атакай Астранін разбіў нікім не падтрыманых рэестравых і драгунаў, тым самым разрываючы блакаду горада, якая была для яго ўжо амаль пасткай. Пад Жолнінам казакі былі асаджаныя паміж 13 і 22 чэрвеня, a вырваліся з акружэння па мосце, збудаваным таемна ад палякаў, які Станіслаў Патоцкі не кантраляваў, і пераправіліся на бераг Сулы. Увогуле, кампанія 1638 г. паказала, як цяжка заблакаваць войскі паўстанцаў. Астранін некалькі разоў здолеў уцячы ад асады польскіх харугваў, што не было асабліва цяжкім, таму што польскія камандзіры кепска клапаціліся пра ахову праціўніка[30].

Блакада ўмацаванага казацкага абозу давала асаджаным нямала магчымасцяў пачаць супрацьдзеянне палякам, якія часта былі больш слабыя колькасна. Жадаючы заблакаваць праціўніка, каронныя войскі мусілі да пэўнай ступені рассяродзіць свае сілы. Праўда, магчыма, што палякі большасць сілаў трымалі ў адводзе, значная частка арміі была вылучана для асады шанцаў, а таксама для патрулявання прасторы паміж імі. Гэта выконвалі звычайна невялікія конныя атрады. Казакі, знаходзячыся ўасадзе, маглі дзейнічаць, сабраўшы сілы дзеля вылазкі пад абаронай надзейнай лініі сваіх сталых умацаванняў. З аднаго боку, у выпадку няўдачы гэтыя фартыфікацыі забяспечвалі паўстанцам эфектыўную абарону.  З  другога  боку,  нешматлікасць  сілаў,  якімі распараджаліся каронныя гетманы, змушала іх канцэнтраваць усе сілы на галоўным тэатры баявых дзеянняў, агаляючы свае тылы, што асабліва відавочна пад час кампаніі 1630 г., калі войскі Канецпольскага былі практычна адрэзаны на Задняпроўі[31].

Як слушна заўважыў Веслаў Маеўскі, „блакада была станам вельмі нетрывалай раўнавагі, яна нагадвала пільнаванне неразарванага снарада, які ў кожную хвіліну мог выбухнуць і накрыць таго, хто яго вартуе”[32]. Пад час аблогі казацкага табару на Салоніцы яго абаронцы некалькі разоў атакавалі харугвы войска Кароны і ВКЛ, якія трымалі асаду, але гэтыя атакі закончыліся беспаспяхова. Зусім інакш выглядала сітуацыя пад час дзеянняўу 1630 г. Два значныя выпады прынеслі казакам заўважныя поспехі. Спачатку 25 траўня паўстанцы, скарыстаўшы адыход ад горада часткі каронных сілаў пад камандай самога Станіслава Канецпольскага насустрач казацкаму атраду нейкага Дэцка, арганізавалі смелую вылазку. Атака на шанцы закончылася поспехам, хаця «наша пяхота з шанцаў мужна баранілася, але ўсё ж мусілі нашы з шанцаў да акопу ўступіць. Там жа ў шанцах узялі казакі гармату адну разбуральную „Сокал”, палявую гарматку i хуткастрэльныя»[33]. Выцесненую з умацаванняў пяхоту падтрымалі дзве рэйтарскія харугвы, i тады ўдалося ўрэшце адсунуць напад. Тут на полі бітвы з’явіўся гетман, які вяртаўся пад Пераяслаў, але толькі пасля зацятага бою, які доўжыўся некалькі гадзін, казакі адступілі з польскага абозу[34]. Другім значным нападам казакоў была апісаная вышэй атака на шанец, які займала гэтак званая залатая рота. Таксама пад час блакады Нежына вясной 1631 г. каронныя войскі цярпелі паражэнне ад казацкіх нападаў[35]. У 1638 г. пад Голтвай Астранін па-майстэрску выкарыстаў раздзяленне ракой Псёл каронных войскаў Станіслава Патоцкага, што акружалі яго, і, выйшаўшы з горада, распачаў атаку размешчаных на другім беразе ракі рэестравых і драгунаў. Разбіўшы іх, адкрыў сабе шлях для адступлення. Атака была вельмі добра падрыхтавана. Сілы, якія знаходзіліся на процілеглым беразе ракі, злучаў з кароннымі войскамі мост, збудаваны побач з галоўным абозам. Астранін задзейнічаў у акцыі частку сваіх сілаў, падзеленых на дзве групы. Першая павінна была адрэзаць каронныя атрады ад моста і падмацаванняў, атакаваць іх і знішчыць, а другая, абышоўшы пазіцыі галоўных сілаў Патоцкага, мела задачу напасці на яго, каб адцягнуць увагу ад таго, што адбывалася на другім беразе. План цалкам удаўся. Рэестравых хутка ўдалося разбіць, i толькі драгуны, якія сцераглі шанец насупраць моста, пачалі рашуча супраціўляцца. Спробы Патоцкага прыйсці ім на дапамогу скончыліся нічым, бо паўстанцы збудавалі засекі на адзінай дарозе, якая вяла да моста. Тут варта напомніць, што казакам спрыялі тэрытарыяльныя ўмовы, бо Голтва ляжала сярод вялікіх лясоў. Лёс драгунаў вырашыўся канчаткова, калі яшчэ адзін атрад выканаў дыверсійны ўдар на польскі абоз, адцягваючы тым самым увагу Патоцкага. Палякі панеслі ў гэтай сутычцы сур’ёзныя страты. Былі дашчэнту знішчаны абедзве харугвы драгунаў. Атакуючыя таксама страцілі шмат людзей, колькасць якіх дасягала 1000 забітых і раненых. Аднак мэта была дасягнута: Астранін мог адступіць з Голтвы і атрымаў першую сур’ёзную перамогу, i гэта толькі праз месяц пасля вельмі значнай перамогі каронных войскаў пад Кумейкамі[36].

Гэта быў адзіны выпадак прарыву блакады сіламі паўстанцаў на працягу ўсяго польска-казацкага змагання. Пад Жолнінам ім удалося вырвацца з пасткі, пераправіўшыся на не заняты палякамі бераг Сулы, таксама як і таемна адысці з-пад Крылаваў 1625 г., але ўсе спробы прабіцца цераз польскую блакаду пад Старцам закончыліся няўдачай. Ужо ў першы дзень асады, 24 чэрвеня, была зроблена такая спроба. Пазней рабіліся намаганні ўцягнуць каронныя сілы пад казацкія ўмацаванні, каб потым з валоў нанесці ім значныя страты. З гэтай мэтай тагачасны камандуючы паўстанцамі Дзімітр Гуня вывеў частку сваёй пяхоты за ўмацаванні. Аднак гетман палявы каронны Мікалай Патоцкі, які тады кіраваў аблогай, не дазволіў уцягнуць сябе ў засаду. Не ўдалося таксама казакам правесці ў асаджаны абоз дапамогу пад камандай Філоненкі, апрача ўзаемадзеяння гэтай групы з асаджанымі. Аперацыя, якая магла змяніць лёс паўстання, была праведзена 6 i 7 чэрвеня, у ёй задзейнічалі ўсе сілы, што былі ў распараджэнні Гуні. Але яна скончылася стратай большай часткі людзей групы Філоненкі і ўсіх запасаў правіянту і фуражу, якія былі з імі, бо Патоцкі засяродзіўся перш за ўсё на падмацаваннях, якія падыходзілі па Дняпры, не атакуючы абозу паўстанцаў[37]. Пад Старцам польскія войскі не абмежаваліся толькі блакадай казацкіх умацаванняў (пра што была гаворка вышэй). „І амаль кожнага дня, без адпачынку, сутыкненні ваенныя і забойствы з абодвух бакоў бывалі. Рабілі гэта, каб свавольныя, адпачынку не маючы, порах свой нішчылі”[38]. Хоць гетман і не верыў у поспех запланаваных штурмаў і аддаваў больш увагі блакадзе казацкіх стаянак, аднак вырашыў усё ж зрабіць некалькі спробаў узяць умацаванні. Атака, праведзеная 14 ліпеня, закончылася няўдачай. Таксама закончыўся генеральны штурм, які загадала правесці камандаванне кароннымі войскамі 4 жніўня. Казакі, адбіваючы яго, выкарысталі пэўны прыём, які раней прыносіў ім поспех. „Скарысталі там свае здрадлівыя свавольныя штукі, бо выйшаўшы з акопу ў час наступу харугваў, яны паварочвалі свае самапалы да акопаў і па акопах стралялі, каб пры наступленні жаўнеры думалі, што гэта рэестравыя казакі, а каліўжо харугва мінула <…> з акопу па нашых [стралялі]“[39]. Пасля гэтых няўдач найлепшай тактыкай аказалася блакада, апрача таго, што казацкі абоз меў добрае воднае злучэнне Дняпром, паміж іншым, з Сечай. Досвед гэтых бітваў паказаў, што паўстанцы былі здольныя пабіць польскія сілы, але ніколі не маглі разбіць іх канчаткова. Казацкі агонь і наступ іх пяхоты наносіў паразу палякам, але праціўніку не хапала конніцы, каб яе ўдарамі змяніць паразу праціўніка ў пагром. Таксама палякі амаль не выкарыстоўвалі класічнай пагоні, бо яна была неэфектыўнай у дачыненні да паўстанцаў, якія зачыніліся ў табары, але іх кавалерыя даволі хутка даганяла казакоў пры адступленні, не давала ім спакою, затрымлівала іхні марш, каб урэшце акружыць. Гэтая немагчымасць для праціўніка адступіць пасля паражэння павінна была на яго ўздзейнічаць негатыўна, зніжаючы баявы дух. Невысокая якасць казацкай конніцы дапамагала польскім сілам, нават калі яны складаліся выключна з кавалерыі, дзейнічаць супраць яшчэ не пераможаных паўстанцаў. Гэта дазваляла палякам адчуваць сябе даволі бяспечна, паколькі нават у выпадку няўдачы ім звычайна не пагражаў контрнаступ, які мог бы замяніць паражэнне на поўны разгром[40].

Можна назіраць, як групы польскай конніцы, звычайна з некалькіх харугваў, што падтрымліваліся драгунамі, дзейнічалі самастойна, як перадавая стража, як групы нечаканага нападу або пераследу, спрабуючы адабраць у праціўніка ініцыятыву і стварыць лепшыя ўмовы для дзеяння сваіх галоўных сілаў. У 1596 г. Станіслаў Жулкеўскі ў пачатковы перыяд баёў меў у сваім распараджэнні толькі 10 ротаў, з якімі паспяхова ваяваў з Налівайкам. А пазней выправіў князя Кірыка Ружынскага з 500 коннікамі для назірання за дзеяннямі непрыяцеля і паражэння невялікіх груп паўстанцаў[41].

Пад час баёў у 1630 г. Канецпольскі вылучаў самастойныя згуртаванні конніцы, перад якімі ставілася задача разбіваць невялікія групы паўстанцаў і не дапускаць іх да злучэння з сіламі Тараса Федаровіча ў Пераяславе. Яны таксама мелі заданне вызваляць камунікацыйныя лініі каронных войскаў. Гэтае заданне выконвала група Самуэля Лашча. У ходзе кампаніі 1637 г. мы маем дачыненні з дзеяннямі, якія забяспечвалі марш кварцянага войска з-пад Корсуні да Сахноўкі. Перадавая стража пад камандай таго ж Самуэля Лашча выканала тады зваротны манеўр у напрамку Драбаўкі, якая ляжала на правым беразе Росі. Адтуль казацкая група нейкага Харосцеля, што знаходзілася там і налічвала 1500 чалавек, магла пагражаць польскім камунікацыйным лініям, а атакуючы і нішчачы пераправы на Росі, магла таксама ўскладняць манеўраванне галоўных сілаў гетмана Мікалая Патоцкага. Праціўнік, аднак, не дазволіў заспець сябе знянацку і аказаў рашучы супраціў. Але ўрэшце, напалоханы з’яўленнем польскіх харугваў, адступіў у напрамку на Мошны[42]. У траўні 1638 г. Станіслаў Патоцкі выправіў ротмістра Гераніма Хшанстоўскага з 1000 рэестравых казакоў на заданне: здабыць кантроль над пераправамі на Дняпры, а таксама разбіць свавольныя казацкія групы, якія дзейнічалі ў раёне ракі, знішчаючы там камунікацыйныя лініі каронных войскаў[43].

Вылучаныя групы конніцы атрымлівалі заданне стрымліваць марш праціўніка або акружыць яго. Пад канец кампаніі ў 1596 г. Жулкеўскі, хочучы перашкодзіць табару непрыяцеля адступіць у стэп, вылучыў са сваіх сілаў групоўку конніцы пад камандай Ежы Струся, якая абышла паўстанцаў, размешчаных у Лубнах, і ў адпаведны момант з’явілася ў іх за спінай. Стараста браслаўскі змог настолькі запаволіць марш табару, што на месца паспела падцягнуцца ўся армія Кароны і ВКЛ і казакі былі вымушаныя затрымацца[44]. У1625 г. гетман Станіслаў Канецпольскі выслаў супраць казакоў, якія адступалі, 10 харугваў пад кіраўніцтвам Яна Аджывольскага, які 13 кастрычніка дагнаў іх пад Мошнай і напаў на табар праціўніка. Аднак гэта былі не галоўныя сілы Марка Жмайлы, а толькі трохтысячны атрад. Але апроч гэтага Аджывольскі не здолеў яму перашкодзіць адступіць, нягледзячы на свой пэўны поспех (адарванне часткі табару)[45]. Падобны характар мелі таксама дзеянні групы Стэфана Хмялецкага раніцою 31 кастрычніка. Гетман даверыў яму заданне тармазіць марш праціўніка, „каб дагнаўшы іх [казакоў] інфеставаў і забаўляў іх, пакуль бы сам [Канецпольскі] з войскам не падышоў, і зноў гэтыя дзеянні мелі толькі частковы поспех, бо харугвы конніцы вымушаны былі два разы сутыкацца з атрадамі паўстанцаў, якія Жмайла пакінуў на пераправах з мэтай запаволіць марш каронных сілаў. Не ўдалося, такім чынам, Хмялецкаму затрымаць табар, тым больш што ён мусіў чакаць прыходу нямецкай пяхоты, каб перамагчы казакоў, якія абаранялі пераправу[46]. Пасля бітвы пад Кумейкамі (16 снежня 1637 г.) гетман палявы Мікалай Патоцкі выслаў у пераслед за праціўнікам толькі што прыбылы полк конніцы Станіслава Патоцкага, які акружыў Паўлюка ў Баравіцы[47]. Пасля сутыкнення пад Лубнамі ў 1638 г. (17 траўня) дзве харугвы польскай конніцы пад камандай Пятра Камароўскага, паручніка палявога гетмана, перш за ўсё выявілі атрад Пуціўльца і Муркі, які налічваў 2500 чалавек, a потым звязалі яго бітвай да таго часу, пакуль не падышлі галоўныя сілы. Гэта дазволіла Станіславу Патоцкаму сабраць астатнюю конніцу разам з гарматамі і акружыць праціўніка ў нязручным для абароны месцы[48]. Калі гэта адбывалася, Астраніна пры адступленні даганялі харугвы Е. Гіжыцкага, М. Паўлоўскага і А. Казаноўскага, іх падтрымлівалі некалькі соцень рэестравых. Заданнем гэтых харугваў было звязаць Астраніна бітвай і затрымаць яго адступленне. Гіжыцкі даволі хутка выкрыў праціўніка і значна ўскладніў яму адыход, спрыяючы гэтым перамозе польскіх войскаў над атрадамі Муркі і Пуціўльца. Падобная сітуацыя паўтарылася ў чэрвені. Станіслаў Патоцкі выслаў некалькі харугваў конніцы пад камандай Марка Гдэшыньскага і Гіяцынта Мялецкага з заданнем затрымаць марш Астраніна, які адыходзіў з-пад Слепароду, і таксама заняць мост на Суле. За гэтае другое заданне польскія атрады ледзь не заплацілі поўным паражэннем, але падтрыманыя згаданымі харугвамі Гіжыцкага, Паўлоўскага і Казаноўскага, а таксама драгунамі, усё ж змаглі захапіць ужо падпалены казакамі мост[49].

Роля самастойных груп кавалерыі абмяжоўвалася не толькі падобнымі дзеяннямі. Дзеля стратэгічных мэтаў яны выкарыстоўвалі таксама прывабліванне праціўніка з дапамогай адыходу высунутай уперад стражы, што наводзіла казакоў на галоўныя польскія сілы. Так менавіта адбылося ў дзень бітвы пад Кумейкамі, калі Лашч, адыходзячы, цягнуўза сабой табар Паўлюка, які ішоўза ім проста на падрыхтаваную да бою армію гетмана Мікалая Патоцкага[50]. Падобным чынам дзейнічала таксама група Пятра Камароўскага, наводзячы Пуціўльца на войска рэгімэнтара Станіслава Патоцкага.

У ходзе дзеянняў супраць паўстанцаў вельмі важным быў маланкавы захоп пераправаў. Гэта рабілася, каб праціўнік не паспеў знішчыць мастоў і грэбляў, што магло дазволіць яму ўхіліцца ад бою або пераследу. У1596 г. у ходзе дзеянняў пад Лубнамі згуртаванне конніцы Ежы Струся павінна было, між іншым, перарэзаць мост на Суле і не выпускаць з горада сілаў Налівайкі. Пад час ваенных дзеянняў мост захапілі харугвы конніцы, якія ішлі ў перадавой стражы[51]. У снежні 1637 г. Самуэль Лашч разбіўу Нятрэбцы згуртаванне некалькіх соцень казакоў і ўстанавіў кантроль над вельмі важнай са стратэгічнага пункту погляду пераправай на Росі пад Сахноўкай[52]. Пад час кампаніі наступнага года Станіслаў Патоцкі пасля бітвы пад Лубнамі (17 траўня) загадаў харугвам Гіжыцкага, Паўлоўскага і Казаноўскага (іх падтрымлівалі некалькі соцень рэестравых), якія даганялі казакоў пры адступленні, узяць мост пад Міргарадам. Аперацыя не мела выніку ў сувязі з прыходам на месца бою Пуціўльца і Муркі[53]. Гэтая сітуацыя паўтарылася 12 чэрвеня. Патоцкі, зноў даганяючы Астраніна, выправіў Гдэшыньскага з некалькімі харугвамі для захопу моста на Суле. Казакі ix пабілі, але група Гіжыцкага, падтрыманая драгунамі, адкінула паўстанцаў, захапіла ўжо падпалены імі мост і патушыла пажар[54].

Хуткасць і манеўранасць харугваў конніцы прыводзіла да таго, што заспетыя знянацку невялікія казацкія групы станавіліся здабычай польскіх конных атрадаў. Часам таму, што казакі не паспявалі атабарыцца, а іншы раз таму, што маленькія лагеры з невялікай сілай агню не з’яўляліся моцнымі праціўнікамі. У лютым 1596 г. колькасна слабейшыя харугвы, якімі камандаваў Жулкеўскі, хутка далі раду атрадам, вылучаным з галоўных сілаў Налівайкі, а ў красавіку роты Ружынскага і Яна Караля Хадкевіча разбілі пад Каневам полк запарожцаў Крыштафа Крэмпскага, які пільнаваў пераправу[55]. У 1630 г. Самуэль Лашч падобным чынам перамог атрад нейкага Каробкі, a пазней — Дэцка (хоць гэты раз на дапамогу Дэцку прыйшоў сам гетман). На сем гадоў пазней Самуэль Лашч ударыў па групе Скідана ў Мошнах. Сустрэўшы супраціў, адразу пайшоў у атаку на галоўныя сілы Кізіма, якія перапраўляліся цераз Дняпро, і разбіў іх[56]. У наступным годзе, 11 чэрвеня, Геранім Хшанстоўскі, які нёс варту на пераправах цераз Дняпро, выслаў 250 рэестравых пад камандай Захарыя Ягатынскага i Міхала Залеўскага супраць групы „гультайства” на 4000 чалавек Нестара Бардачэнкі і нейкага Саломы, якая накіроўвалася на Кіеў. Рэестравыя, падтрыманыя татарскай і валоскай харугвамі Самуэля Лашча (400 коннікаў), хутка разабраліся з праціўнікам, спусціўшы яго ў Днепр. 22 чэрвеня гетман Мікалай Патоцкі знянацку заспеў пад Старцам казацкія атрады, якія яшчэ не паспелі ўвайсці ў лагер, і разбіў іх. Таксама, яшчэ раней, былі лёгка ліквідаваныя асобныя групы казакоў сіламі Станіслава Патоцкага „кучкі, якія цягнуліся да Астраніна [57].

Значна цяжэй даводзілася кароннай конніцы ў сутычках з галоўнымі казацкімі сіламі, якія перасоўваліся ў лагерным шыку. Такія сутычкі рэдка былі паспяховымі для палякаў, часам толькі часткова. Пад Вострым Каменем 4 красавіка 1596 г. Жулкеўскаму, які ў сваім распараджэнні меў каля трох тысяч чалавек, галоўным чынам конніцы, апрача таго, што табар паўстанцаў быў акружаны і шмат разоў атакаваны з усіх бакоў, не ўдалося яго ані разарваць, ані нават затрымаць. 31 кастрычніка 1625 г. недалёка ад Курукава кавалерыя Стэфана Хмялецкага пару разоў знянацку нападала на казацкі табар пад час руху і разрывала яго. Аднак жа паўстанцы, нанова замкнуўшы табар і пакінуўшы на волю лёсу адарваную яго частку, зладжана і хутка адыходзілі[58]. Нашмат больш драматычны ход мела бітва пад Лубнамі, што адбылася 16 траўня 1638 г. Польскія сілы, якімі камандаваў Станіслаў Патоцкі (каля 6000 жаўнераў i рэестравых), нечакана напалі на ўчастку, які выбралі самі, на лагер Астраніна. Першая атака закончылася адарваннем і захопам двухсот вазоў. Казакам, аднак, удалося наладзіць парадак, і чарговыя атакі конніцы, спешаных драгунаў і рэестравых гаслі пад агнём абаронцаў. На гэты раз быў паўтораны тактычны ход, які з поспехам выкарысталі на некалькі месяцаў раней пад Кумейкамі — складаная атака харугваў конніцы, пасля незакончанай атакі якіх у бітву ўступала артылерыя і спешаныя атрады Патоцкага. Аднак, апрача самаахвярнасці каронных войскаў і ўдалага разрыву пару разоў табарнага шыку, разбіць праціўніка не ўдалося. Ноч спыніла бітву, а да раніцы паўстанцы адышлі[59].

Рухавасць польскай конніцы i яе перавага ў сутычках у адкрытым полі прывялі да таго, што казакі мелі значныя клопаты з канцэнтрацыяй сваіх раскіданых сілаў. У 1637 г. Лашч, пабіваючы на пераправе цераз Дняпро перадавыя атрады Кізіма, таксама не дазволіў гэтай групе злучыцца з Паўлюком[60]. У траўні 1638 г. падмога, якая пад камандай Пуціўльца і Муркі спяшалася да Астраніна, была знішчана палякамі. Той самы лёс напаткаў групы Сякеравога, Скідана, a ўжніўні — і Філоненкі[61]. Зразумела, што здараліся выпадкі, калі такія напады на падмогу не ўдаваліся. У 1637 г. Скідан адбіў атакі Лашча і злучыўся з Паўлюком[62]. Не атрымаўся ў чэрвені 1638 г. напад Хшанстоўскага на групу казакоў, якая плыла Дняпром. Гэта былі рэшткі атрада Нестара Бардачэнкі, што адступалі з-пад Кіева[63].

Магчымасці самастойнай групы конніцы значна ўзрасталі тады, калі яна мела падтрымку рухомага „люду агністага” — драгунаў. Цікавым прыкладам дзеянняў такога камбінаванага атрада, калі былі выкарыстаны перавагі двух відаў войскаў — аператыўнасць конніцы i сіла агню ўзброенай мушкетамі пяхоты, была бітва, якая адбылася 31 кастрычніка 1625 г. пад Курукавам. Харугвы конніцы тады падтрымала нямецкая пяхота. Казакі спрабавалі затрымаць марш польскіх войскаў, паставіўшы на шляху, па якім яны рухаліся, групы да 2000 чалавек кожная на моцных пазіцыях, галоўным чынам на пераправах. Агонь казакоў быў вельмі значны для харугваў конніцы, якія спрабавалі ўхапіць перад абозу, таму выкарысталі лепш узброеную за праціўніка нямецкую пяхоту. Мушкетны агонь змусіў паўстанцаў пакінуць свае выгодныя пазіцыі, а на адкрытай прасторы па іх ударыла конніца, закончыўшы справу. Яна гнала рассеянага праціўніка аж да наступнай перашкоды, потым затрымалася, чакаючы сваёй пяхоты, і ўсё паўтарылася[64].

Аднак казакі былі жорсткім праціўнікам і апрача выкарыстання неспрыяльных ўмоваў для ўласных актыўных дзеянняў (як у аператыўным, так і ў тактычным сэнсе) усё ж спрабавалі перахапіць ініцыятыву, і гэта ім часта ўдавалася. У1596 г. яны рашуча пазбягалі сутычак з сіламі Жулкеўскага, стараючыся адыходзіць у стэпы. У 1625 г., дзейнічаючы імгненна, іх заспеў знянацку гетман Канецпольскі. Казакі не былі падрыхтаванымі да бою, таму хутка здаліся. Аднак зусім па-іншаму пачыналіся новыя паўстанні. Тры чарговыя пачаліся з наступлення казакоў. У1630 г. Тарасу Федаровічу ў сутычцы пад Корсунню ўдалося прымусіць некалькі харугваў да адступлення. Але ягоны марш на Кіеў не змог запаволіць хуткасць рэакцыі польскага боку, хаця ў дадзеным выпадку найбольш істотнае значэнне мела прысутнасць ва Ўкраіне значных каронных сілаў, накіраваных сюды на адпачынак пасля закончанай вайны ў Прусіі. Паўстанне 1637 г. пачалося чарговым наступам супраць палякаў. Тое самае адбылося годам пазней. Казакі, бачачы значную перавагу войскаў Рэчы Паспалітай, стараліся пазбягаць сутычак у адкрытым полі. Затое яны выкарыстоўвалі лагерны строй, сваю найбольш эфектыўную тактыку супраць непрыяцеля, які меў добрую кавалерыю. Пад час абароны лагера яны не былі пасіўнымі, але пастаянна рабілі вылазкі, некалькі з якіх (паміж іншым, пад Пераяславам у 1630 г. i пад Голтвай у 1638 г.) прывялі да значных паразаў польскіх войскаў. У другім выпадку паражэнне было такім, што Станіслаў Патоцкі, зняверыўшыся ў поспеху блакады, пастанавіў адцягнуць свае атрады ў глыбіню Задняпроўя і гэтым справакаваць выхад праціўніка з яго добра ўмацаваных пазіцый[65].

Істотна спрыяла поспеху паўстанняў тое, што гэта была сапраўдная народная вайна. Баявыя дзеянні пачыналі казакі, але да іх хутка далучаліся мяшчане і сяляне, асабліва насельнікі слабод. „Казакам штодзень войска па тысячы ці дзве прыбывае, а да нас ніхто” пісаў з-пад Жолніна (чэрвень 1638 г.) афіцэр Вішнявецкага. Калі Астранін стаяў у раёне верхняй Сулы, прыток мясцовых мужыкоў прынёс яму павелічэнне арміі ў тры разы[66]. У той час, калі палякі вялі асаду галоўных сілаў паўстанцаў, збіраліся новыя групы і спяшаліся на дапамогу асаджаным (1638), дзейнічалі таксама лініі сувязі (1630,1638).

Выдатны прыклад такой вайны засведчыла другая палова траўня 1638 г. У Лукомлі спыніўся Астранін на чале галоўных казацкіх сілаў, яго атрады пераразалі лініі сувязі кварцяных войскаў, якія знаходзіліся ў ваколіцы Лубнаў і злучалі горад з Пераяславам і пераправамі цераз Дняпро. Іншыя групы паўстанцаў знішчалі гэтыя пераправы, ліквідуючы шлях з Пераяслава, дзе стаяў Хшанстоўскі з вернымі Рэчы Паспалітай рэестравымі, на Правабярэжжа, адкуль мог падысці гетман Мікалай Патоцкі. На заходнім беразе Дняпра таксама было спакойна. На поўдні збіраў сілы Скідан, а на поўначы пад Кіевам — Салома. Хапалася за зброю Гуманшчына. Даходзілі звесткі пра паўстанне на паўночным Задняпроўі. Хуткасць дзеянняў мабільных польскіх груп прывяла ўрэшце да разгрому паўстання або знішчэння большасці значных атрадаў паўстанцаў[67]. Аднак гэта было трывожным папярэджаннем для каронных войскаў на будучыню. Нельга было прадбачыць, ці заўсёды можна будзе перамагчы гэтыя сілы раней, чым яны пойдуць на густа заселеныя раёны Ўкраіны, бо тады польскія атрады будуць вымушаны змагацца з паўстаннем, якое агорне ўсё Прыдняпроўе.

У 1596-1638 г. бітвы вяліся ва ўмовах асаблівага тупіка, хісткай раўнавагі, цяжка было некаму з бакоў дабіцца рашучай перавагі. Апрача колькаснай перавагі на полі бою каралеўскіх войскаў толькі кампанія 1596 г. і блакада Старца ў 1638 г. прывялі да поўнай перамогі польскага боку, a ў другім выпадку да замірэння на ўмовах уладаў Рэчы Паспалітай. Адбылося гэта, аднак, пасля цяжкай і крывавай кампаніі, пад час якой польская перамога праз пэўны час зусім не здавалася асабліва надзейнай. У 1625 i 1630 г. ваенныя дзеянні закончыліся, з польскага пункту гледжання, кампрамісамі ў выглядзе дамоваў з непераможанымі казакамі. Гэтымі кампрамісамі скончыліся цяжкія баі з умацаваным у лагерах праціўнікам. Але ва ўмовах такога тупіка палякам усё ж удавалася пад час кампаній 1596-1638 г. акружаць паўстанчую армію, адразаючы яе ад рэзерву, якім было насельніцтва Прыдняпроўя.

Аднак у выніку пераможныя кампаніі дадавалі польскаму боку пэўнасці ў сваіх сілах. Дзякуючы мабільнай і вопытнай конніцы ўдавалася перамагаць у сутычках з казакамі, нават калі даводзілася змагацца з лагерам. Конныя харугвы хутка выяўлялі праціўніка, затрымлівалі ягоны марш, акружалі і змушалі да капітуляцыі галоўным чынам з дапамогай блакады. З досведу гэтых дзеянняў вынікала відавочная для абодвух бакоў ісціна, што калі паўстанцы з Запарожжа перасунуцца на „воласці” — гэта стане для палякаў вельмі небяспечным, бо будзе пагражаць павелічэннем сілаў паўстанцаў у шмат разоў дзякуючы прытоку дабравольцаў. Полымя паўстання, аднойчы запаленае, раз за разам аднаўлялася, вынікам чаго былі, прынамсі, працяглыя і зацятыя кампаніі.

Пераклад Бярнарды Івановай


[1] Пра паўстанне гл.: W.A. Serczyk, Na dalekiej Ukrainie. Dzieje Kozaczyzny do 1648 roku, Kraków 1984, s. 88-93; С. Леп’явко, Козацькі війни кінця XVI ст. в Україні, Чернігів 1996, s. 45-82; С.Р. Лях, Повстання 1591-1593, w: Українське козацтво. Мала енциклопедія [далей УK], Київ — Запоріжжя 2002, s. 385-387.
[2] Гэтая бітва мела даволі цікавы ход. Налівайка вырашыў абавязкова выбавіць Ружынскага з горада і захапіць горад у той час, калі князь будзе заняты барацьбой з табарам Савулы, які шыхтаваўся на подступах. Бітва адбылася ўвечары. Ружынскі не дазволіў паўстанцам напасці знянацку, ён вывеў супраць іх дзве свае харугвы і ўдарыў па табары. Здабыўшы яго, распачаў пагоню за разбітым, на яго меркаванне, непрыяцелем. У гэты час Налівайка з асобным атрадам затаіўся перад адной з брамаў горада. Мяшчане адчынілі яму браму, і ён заняў горад. Склалася наступная сітуацыя: Ружынскі трымаў у сваіх руках абоз, а казакі Налівайкі — горад. Аднак князь вярнуўся і здолеў прабіцца да замка, які абараняла венгерская пяхота. На досвітку камандзір казакоў, даведаўшыся пра марш Жулкеўскага, скамандаваў адступленне, не атакуючы абароненага замкавым мурам Ружынскага.
[3] Пра паўстанне Налівайкі гл.: W.A. Serczyk, s. 124-136; С. Леп’явко, s. 131-224; С.Р. Лях, Повстання 1594-1596, w: УK, s. 387-389.
[4] W.A. Serczyk, s. 256-264; M. Грушевский, Історія Украіни-Руси, Киïв 1995, t. 7, s.543-561; L. Podhorodecki, Stanisław Koniecpolski ok. 1592-1646, Warszawa 1978, s.135-144; С.Р. Лях, Повстання 1625, w: УK, s. 389-391.
[5] Termina sprawy wojennej, która się toczyła na Ukrainie z Kozaki zaporoskimi od 24 marca A. 1630, AGAD, AR II, nr 1025; M. Грушевский, t. 8, s. 98–119; L. Podhorodecki, s. 255-268; В.О. Щербак, Народні рухи на України напередодні визвольнoї війни 1648-1654 рр, Киïв 1989, s 28-41; W. Tomkiewicz, Powstanie kozackie w r. 1630, Warszawa 1930.
[6] W. Tomkiewicz, Bitwa pod Kumejkami (16 XII 1637), „Przegląd Historyczno-Wojskowy” t. IX, 1936/1937, s. 239-261; M. Gawęda, Powstanie kozackie 1637, Zabrze 2007.
[7] M. Грушевский, т. 8, s. 291-311; W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki (1612-1651), Warszawa 1933, s. 21-35; A. Borowiak, Powstanie kozackie 1638 r., w: Staropolska sztuka wojenna. Prace ofiarowane Profesorowi Jaremie Maciszewskiemu, pod red. M. Тagielskiego, Warszawa 2002, s. 57-84.
[8] J. Wimmer, Wojsko i skarb Rzeczypospolitej u schyłku XVI i w pierwszej połowie XVII w., „Studia i materiały do historii Wojskowości”, t.14,1968, cz. 1, s. 15-16. У пачатковай фазе змагання Жулкеўскі меў 10 ротаў кварцяных, але калі ён распачаў аперацыю на Задняпроўі, яго сілы складаліся з 3220 гусараў (30 ротаў), 1338 казакоў (12 ротаў), 800 пяхоты (4 роты). Гэтыя сілы падтрымлівалі 1100 жаўнераў ВКЛ пад камандай Багдана Агінскага. Гл. S. Żółkiewski do J. Zamoyskiego, Ostropole 9 III 1596, w: Listy Stanisława Żółkiewskiego1584-1620, wyd. T. Lubomirski, Kraków 1868, s. 69-70; [J. Bielski], Joachima Bielskiego dalszy ciąg Kroniki polskiej zawierającej dzieje od 1587 do 1598 r., wyd. F. M. Sobieszczański, Warszawa 1851 [далей Bielski] s. 277.
[9] J. Wimmer, Wojsko i skarb, s. 42,57, 66-67; W. Majewski, Walki z Kozakami w l. 1591-1653, w: Działania militarne w Polsce południowo-wschodniej, red. W. Wrуblewski,Warszawa 2000, s. 111-117; A. Borowiak, s. 60, 70, 78.
[10] С. Жулкеўскі да Жыгімонта III, абоз пад Сапогам 21 V 1596, w: Pisma Stanisława Żółkiewskiego, wyd. A. Bielowski, Lwów 1861, s. 151. Гетман паведамляў, што казацкія войскі налічваюць 6000 чалавек, але толькі 2000 з іх здольныя дабою. R. Heidenstein (Dzieje Polski, t. I, Petersburg 1857, s. 377) паведамляе пра 8000 казакоў.
[11] W. Majewski, Walki, s. 104,111-112,114-117; M. Грушевский, t. 7, s. 543-545; t. 8,s. 291-310.
[12] Eryka Lassoty i Wilhelma Beauplana opisy Ukrainy, przekł. Z. Stasiewska i S. Meller, pod red. Z. Wójcika, Warszawa 1972, s. 110.
[13] Bielski, s. 278.
[14] Diariusz ekspedycji ukrainnej z Kozakami zaporoskiemi w roku 1625 [далей: Diariusz 1625] w: Zbiór pamiętników historycznych o dawnej Polszcze wydanych oraz listamioryginalnemi królów i znakomitych ludzi w kraiu naszym, wyd. J. U. Niemcewicz, t. 6,Lwów 1833, s. 150-152.
[15] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 252-256,260-261; M. Gawęda, s. 115-191.
[16] Termina sprawy wojennej, AGAD, AR II, nr 102 5, s. 1.
[17] A. Borowiak, s. 66,72-73. Адной з прычын паразы пад Жолнінам былі паводзіны жаўнераў, якія пасля разрыву табару палічылі перамогу канчатковай і кінуліся рабаваць. Сам князь таксама, замест таго каб закончыць справу, кінуўся ў пагоню за казакамі, што адступалі ў балоты. Гэта дало магчымасць Гуню прытушыць паніку ў сваіх атрадах і арганізаваць контрудар.
[18] Аповед аднаго недабітка-мушкецёра з-пад рэгімэнту пана Генрыка Дэнгоффa аберштэра аб погроме паноў гетманаў пад Корсушю, у: Relacje wojenne z pierwszych lat walk polsko-kozackich powstania Bohdana Chmielnickiego okresu „Ogniem i mieczem” (1648-1651), oprac. M. Nagielski, Warszawa 1999, s. 122.
[19] Józef Naronowicz-Naroński, Budownictwo wojenne, pod red. Tadeusza Nowaka, Warszawa 1957, s. 178.
[20] T. Żurkowski, Żywot Tomasza Zamojskiego kanclerza wielkiego koronnego, wyd. Aleksander Batowski. Lwów 1860, s. 99.
[21] W. Kochowski, Historia panowania Jana Kazimierza, Poznań 1859, cyt. za M. Gawęda,s. 157.
[22] A. Borowiak, s. 68.
[23] Апісанне казацкага лагера зроблена на падставе: M. Gawęda, s. 55-68; І.С. Стороженко, Богдан Хмельницкий і воєнне мистецтво у Визвольній війні укранського народу середини XVII століття, Дніпропетровськ 1996, s. 61-69;R. Majewski, Cecora rok 1620, Warszawa 1970, s. 202-213.
[24] AR II, nr 1025, s. 2; A. Borowiak, s. 67-68.
[25] Sz. Okolski, Kontynuacya dyaryusza wojennego, wyd. K.J. Turowski, Kraków 1858,s. 141.
[26] A. Borowiak, s. 77.
[27] Diariusz 1625, s.150-152,155-156; W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki, s. 31.
[28] J. Bielski, s. 276-279. Больш падрабязна на тэму асады табару на Саланіцы гл.: С. Леп’явко, s. 209-214.
[29] AR II, nr 1025, s. 2; Львівський літопис [Была выкарыстана версія гэтага летапісу ў Інтэрнэце па адрасе http://litopys.org.ua/index.html].
[30] A. Borowiak, passim.
[31] ARII,nr1025.
[32] W. Majewski, Taktyka w walkach polsko-kozackich 1625-1638, „Rocznik Przemyski.Historia Wojskowości”, t. XL, 2004, s. 8.
[33] AR II, nr 1025, s. 2.
[34] Ibidem; M. Грушевский, t. VIII, s.112-113, В.О. Щербак, s. 37.
[35] Воссоединение Украины с Россией. Документы и материалы в трех томах, Москва 1954, т. I, s. 100, 102, 107-108, 110, 114; M. Грушевский, т. 8, s.128.
[36] Sz. Okolski, Kontynuacya, s. 99-141. A. Borowiak, s. 64-65.
[37] Sz. Okolski, Kontynuacya, s.168-173; W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki, s. 34; A.Borowiak, 79-81.
[38] Sz. Okolski, Kontynuacya, s. 148.
[39] Ibidem, s. 166.
[40] W. Majewski, Taktyka w walkach, s. 9-10
[41] R. Hejdenstein, Dzieje Polski od śmierci Zygmunta Augusta do roku 1594, t.I, wyd. W.Spasowicz, tłum. M. Gliszczyński, Petersburg 1857, s. 366; С. Леп’явко, s. 202.
[42] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 246; M. Gawęda, s. 121-124
[43] Sz. Okolski, Kontynuacya, s.126-127; W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki, s. 25; A.Borowiak, s. 69.
[44] С. Леп’явко, s. 208.
[45] Diariusz 1625, s.146.
[46] S. Żurkowski, s. 99. У „Diariuszu 1625″ (s. 152-153) не хапае інфармацыі на тэму гэтага пераследу Хмялецкага. Затое ёсць упамінанне пра перадавую стражу, што складалася з палка конніцы падкаморыя падольскага Станіслава Патоцкага, якую ў апошняй фазе падтрымлівалі харугвы Януша Тышкевіча.
[47] Sz. Okolski, Kontynuacya, s. 64-65; M. Gawęda, s 192.
[48] Ibidem, s. 113-115; A. Borowiak, s. 67-68.
[49] A. Borowiak, s. 67, 72.
[50] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 248-249; M. Gawęda, 133-134.
[51] J. Bielski, s. 276; R. Hejdenstein, s. 375.
[52] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 246; M. Gawęda, s. 122.
[53] Sz. Okolski, Kontynuacya, s.111,113; A. Borowiak, s. 67.
[54] W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki, s. 28; A. Borowiak, s. 72.
[55] J. Besala, Stanisław Żółkiewski, Warszawa 1988, s. 109-110, С. Леп’явко, s. 197-198і 202.
[56] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 247-248.
[57] A. Borowiak, 71-72, 75-76.
[58] S. Żurkowski, s. 99.
[59] A. Borowiak, s. 66.
[60] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 248.
[61] W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki, s. 27-28, 30, 34-35.
[62] W. Tomkiewicz, Bitwa, s. 247-248.
[63] A. Borowiak, s. 76.
[64] Diariusz 1625, s. 152-155.
[65] Sz. Okolski, Kontynuacya, s. 99-102,105; A. Borowiak, s. 64-65.
[66] W. Tomkiewicz, Jeremi Wiśniowiecki, s. 26-27, 31.
[67] Ibidem, s. 25; M. Грушевский, т. 8, s. 297-299.

Наверх

Анджэй Г. Пшэпюрка. Дзеянні войскаў ВKЛ пад Смаленскам у 1614 г.

Снежня 18, 2008 |


Няўдалы паход караля Жыгімонта III Вазы і каралевіча Ўладзіслава на Маскву ў 1612 г., а таксама капітуляцыя польскага гарнізона Крамля перад аддзеламі другога расійскага апалчэння (6-7.XI) перакрэслілі ўсе шанцы пасадзіць каралевіча Ўладзіслава на царскі трон. Праўда, сярод маскоўскай эліты ўсё яшчэ знаходзілася мноства прыхільнікаў гэтай кандыдатуры, а жыхары некаторых гарадоў у паўночна-заходняй частцы Маскоўскай дзяржавы працягвалі прызнаваць яго ўладу, але пазіцыі каралевіча ў распачатым суперніцтве за шапку Манамаха ўвесь час слабелі. Яшчэ ў пачатку 1613 г. з кола кіраўнікоў другога апалчэння і ўдзельнікаў скліканага князямі Дзмітрыем Трубяцкім і Дзмітрыем Пажарскім Земскага сабору пасылаліся сігналы аб магчымасці выбрання Ўладзіслава на царскі трон, але гэта было больш падобна на спробу нейтралізацыі Рэчы Паспалітай пад час планаваных выбараў манарха. Урэшце 3 сакавіка (21 лютага па старым стылі) 1613 г. Земскі сабор выбраў царом Міхаіла Раманава, што канчаткова пахавала магчымасць пасадзіць каралевіча на маскоўскі трон. Перад Рэччу Паспалітай паўстала праблема памыснага заканчэння вайны, якое прадугледжвала б захаванне ранейшых тэрытарыяльных набыткаў, у першую чаргу Смаленшчыны і Севершчыны. Але гэта было не так проста з прычыны пустой скарбніцы і неабходнасці грашовых выплат жаўнерам, ужо пераважна сканфедэраваным[1].

Гэтая справа стала прадметам разгляду на пасяджэннях звычайнага сойму 1613 г. (19.II — 2.IV), дзе было прынятае рашэнне закончыць вайну падпісаннем мірных дамоваў. У выпадку, калі б яны не далі чаканых вынікаў, кароль мог склікаць паспалітае рушанне. Затое яму было рашуча забаронена набіраць войска без згоды сойму. На практыцы гэта азначала перадачу ініцыятывы ў рукі праціўніка і пераход да абароны тэрыторый, здабытых на працягу ранейшых дзеянняў. На падставе прынятай гэтым соймам канстытуцыі „Ordynacja województwa smoleńskiego”, згодна з гістарычнай традыцыяй, Смаленшчына была далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Такое рашэнне стала вялікім поспехам паслоў ад ВКЛ, якія хадайнічалі наконт гэтага яшчэ ў 1611 г. Аднак прыняцце рашэння азначала, што цяжар фінансавання абароны гэтых зямель будзе ляжаць на скарбе ВКЛ. Адначасова сойм абмежаваў фінансавыя сродкі, абапіраючыся на якія Вялікае Княства магло б гэтую задачу ажыццявіць. Зацверджаныя на ім падаткі павінны былі пайсці на пакрыццё даўгоў дзяржавы войску, што асабліва падкрэслівалася ў адносінах да спадзяваных паступленняў у скарб ВКЛ. Бо ў падатковым універсале адзначалася, што падскарбі літоўскі можа іх выкарыстаць выключна„на выплаты сканфедэраваным сталічным жаўнерам палка пана Збароўскага і палка нябожчыка пана Яна Сапегі; таксама смаленскім і інфлянцкім, якія цяпер у Маскве пад камандаваннем вяльможнага гетмана Вялікага Княства Літоўскага служылі”. Затое абарона пагранічных замкаў у ВКЛ і Інфлянтах павінна была фінансавацца „з рэшты мінулых падаткаў, з свечнага падатку і нядаўна падвышаных мытных пошлін Вялікага Княства, зацверджаных на мінулым сойме”[2].

У атачэнні караля хутка зразумелі, што зацверджаных падаткаў не хопіць нават на аплату канфедэратаў, і ў сувязі з гэтым няма магчымасці атрымання нейкіх дадатковых прыбыткаў, якія можна было б накіраваць на мэты абароны. Кароль, абвінавачваны ў тым, што давёў дзяржаву да фінансавага крызісу, усё ж не мог дазволіць сабе праігнараваць пастановы сойму. Ён паведаміў гетману ВКЛ Яну Каралю Хадкевічу, якому раней даверыў абарону Смаленска і іншых здабытых замкаў, што можа перадаць яму толькі тыя сродкі, якія вызначыў сойм. З іх павінна была аплачвацца рота пяхоты Аляксандра Каменьскага (200 пайкоў), вызначаная для абароны Смаленска, а таксама гарнізоны пагранічных замкаў, якім пачалі высылаць прыпаведныя лісты. З каралеўскай канцылярыі таксама накіравалі лісты смаленскім і інфлянцкім жаўнерам, якіх такім чынам намерваліся стрымаць ад пакідання пазіцый. Адначасова кароль рашуча забараніў наймаць рэгімэнты нямецкай пяхоты Дэнгофа і Урземберга, якія ён загадаў гетману распусціць яшчэ ў сакавіку[3].

Хадкевіч атрымаў рашэнні сойму і караля з велізарным абурэннем, успрымаючы іх у якасці асабістай знявагі, бо гетман разлічваў, што сойм гарантуе сродкі на працяг вайны. У сувязі з гэтым ён нават планаваў, што пасля папярэдняга разліку і найму на новую службу ротаў сваёй ранейшай інфлянцкай дывізіі і рэгімэнтаў нямецкай пяхоты Дэнгофа і Урземберга зноў вырушыць на чале іх пад Маскву[4]. У неаднаразова цытаваным у літаратуры, якая датычыцца гэтай тэмы, лісце да караля ад 22 траўня ён раскрытыкаваў дарадцаў караля і ўсю шляхту за недальнабачнасць: „Без войска <…> мірнымі дамовамі спакушаць непрыяцеля — гэта тое самае, што галоднаму прасіць хлеба ў таго, хто мае ў сваім распараджэнні поўны склад харчовых запасаў. Божачкі, якая карысць ад сойму? Што можна гаварыць пра абарону межаў? Пра якія ўмовы заключэння міру можа ісці гаворка?”[5].

Рэакцыя гетмана будзе цалкам зразумелай, калі мы возьмем пад увагу тагачасны стан абароны Вялікага Княства, асабліва Смаленшчыны. Пасля эвакуацыі ў снежні 1612 г. Мажайскаі Барысава самай усходняй крэпасцю Рэчы Паспалітай стала Вязьма, у якой пакінулі палкоўніка Паўла Руцкага з яго дзвюма казацкімі ротамі (200 чалавек), а таксама з ротай нямецкай пяхоты Пятра Лермонта (48 чалавек). Праўда, Руцкі атрымаў права наймаць для яе абароны 1000 чалавек, якіх меркавалася аплачваць за кошт даходаў з Севершчыны, але ілюзорнасць выплат прывяла да таго, што колькасць новых наёмнікаў была вельмі малая[6]. Хадкевіч добра разумеў значэнне крэпасці, якая блакавала галоўную дарогу ад Смаленска да Масквы, таму імкнуўся ўзмацніць яе гарнізон. Калі ў сакавіку Руцкі хацеў пакінуць Вязьму, гетман дазволіў яму прыняць у шэрагі наёмнікаў мясцовых жыхароў, а таксама загадаў, каб туды накіраваліся дзве роты з Дарагабужа: пяцігорская Станіслава Багушэўскага (100 коннікаў) і казацкая Войцеха Бараноўскага[7]. Аднак невядома, ці быў выкананы гэты загад. Паводле звестак, якія здабыў маскоўскі ганец Дзяніс Аладзін, у чэрвені 1613 г. у Вязьме маглі знаходзіцца толькі 3 гусарскія роты [?] і адна казацкая (агулам 190 чалавек), 60 гайдукоў, а таксама 200 кавалерыстаў з палка атамана Андрэя Налівайкі, сама ж крэпасць, як відаць, была поўнасцю пазбаўлена артылерыі[8]. Да таго ж Дарагабуж меў невялікі гарнізон, які відавочна быў яшчэ дадаткова аслаблены адпраўкай згаданых кавалерыйскіх ротаў[9].

На гэтым фоне значна лепш выглядала Белая, пра стан якой паклапаціўся яе здабывальнік, рэферэндар ВКЛ Аляксандр Гасеўскі. Пасля яго ад’езду камандаваць гарнізонам застаўся казацкі ротмістр Мацей Яйкоўскі, а ў яго склад уваходзіла, паміж іншым, каманда нямецкай пяхоты Георга Лермонта[10]. З поўначы Белую, а таксама Вяліж і Усвяты захінаў згаданы Гасеўскі, які ў снежні наняў за ўласны кошт гусараў, казакоў, пяхоту, а таксама палкі запарожскіх казакоў МіхалаХвастоўцаіБаршыпольца.Началеіхёнразбіўнекалькі невялікіх маскоўскіх атрадаў, а потым спрабаваў з ходу неспадзявана захапіць Асташкаў. У сакавіку ён распачаў асаду Тарапца, якая доўжылася безвынікова месяц. Пасля заключэння перамір’я з жыхарамі гэтага горада Гасеўскі вярнуўся ў Белую, якую неўзабаве ўсё ж пакінуў. Частка нанятых ім казакоў разам з Хвастоўцам засталася на мяжы. Астатнія на чале з Баршыпольцам і Сідоркам перайшлі на службу да шведаў і ўдзельнічалі ў баях пад Ціхвінам[11].

Асаблівы клопат у гетмана выклікаў стан фартыфікацыі і гарнізона Смаленска, які пасля амаль стогадовага перапынку зноўстаўключавой крэпасцю ўсістэме абароны ВКЛ. Спачатку яго абарона была абавязкам аддзелаў, якія раней захапілі горад. У студзені, пасля смерці іх камандзіра, брацлаўскага ваяводы Якуба Патоцкага, большасць жаўнераў так званага смаленскага войска ўтварыла канфедэрацыю пад камандаваннем Збігнева Сільніцкага і пакінула крэпасць, займаючы, дарэчы, Дарагабужскую воласць. Аднак сваёй прысутнасцю на далёкім перадполлі Смаленска яны ўскосна ўзмацнялі яго абарону[12]. Сітуацыя пагоршылася на пачатку траўня, калі канфедэраты вырашылі не чакаць выплат грашовага ўтрымання на месцы і вырушылі ўглыб Вялікага Княства. У замку застаўся зусім невялічкі гарнізон, які складаўся з 50 жаўнераў нямецкай і 100 жаўнераў польскай пяхоты. Хадкевіч здолеў яго затрымаць, пераслаўшы ў Смаленск 6000 злотых з падаткаў з Аршанскага павета[13]. Кіраваў смаленскім гарнізонам тады Ежы Шчуцкі, які атрымаў функцыю смаленскага капітана пасля смерці Патоцкага. Ён меўся яе выконваць да часу прыбыцця смаленскага ваяводы Мікалая Глябовіча, аднак той рашуча адмовіўся прыбыць у фартэцыю да ўкамплектавання яе моцным гарнізонам, правіянтам і боезапасамі. У гэтай сітуацыі, нягледзячы на перасцярогі з боку караля, Шчуцкі застаўся на сваёй пасадзе і кіраваў абаронай Смаленска да канца 1615 г.[14]. Яго падначаленыя з самага пачатку былі вымушаны вырашаць сур’ёзныя харчовыя праблемы. Ваколіцы Смаленска былі спустошаны ўходзе ваенных дзеянняў 1609-1612 г. Гэта ставіла гарнізон Смаленска ў поўную залежнасць ад знешняй дапамогі.

Непасрэдны тыл Смаленска складалі Дуброўна і Орша, якія выконвалі галоўную ролю ў падтрыманні камунікацыйных сувязяў з яго абаронцамі і ў больш позніх ваенных дзеяннях, накіраваных яму на дапамогу. Астатнія ўчасткі мяжы павінны былі сцерагчы гарнізоны замкаў, якія ўтваралі абарончую сістэму ранейшых рубяжоў Вялікага Княства Літоўскага. Найбольш важнымі сярод іх былі: Полацк, Езярышча, Усвяты, Вяліж, Сураж, Віцебск, Копысь, Магілёў, Быхаў і Гомель. Згодна з воляй сойму на пачатку чэрвеня падрыхтавалі прыпаведныя лісты для вайсковых адзінак, якія павінны былі размясціцца ў гэтых гарадах[15]. Полацк дадаткова баранілі Завалочча, дзе знаходзіліся вайсковыя аддзелы палкоўніка Аляксандра Лісоўскага, а таксама Невель, ваяводам якога быў Рыгор Валуеў, што захоўваў вернасць выбранаму цару Ўладзіславу[16].

Апрача гарнізонаў у распараджэнні гетмана заставалася яшчэ ранейшая інфлянцкая дывізія, адзіная, што не далучылася да канфедэрацыі. Пасля прыёму новых ротаў наймітаў у 1612 г. і далучэння часткі войскаў Сапегі, праўдападобна, у яе склад уваходзілі 17 ротаў з агульнай колькасцю каля 2000 коннікаў[17], у тым ліку 6 гусарскіх ротаў (каля 700 коннікаў)[18], 2 рэйтарскія (132 коннікі)[19], 2 пяцігорскія (350 коннікаў)[20], 4 казацкія (360 коннікаў)[21] і 3 роты, наконт якіх няма звестак пра ўзбраенне і колькасны склад[22]. Яе жаўнеры пагадзіліся застацца на пазіцыях і пачакаць выплаты запазычанасці па грашовым утрыманні да Святога Яна (21 чэрвеня), атрымоўваючы ўзамен права выбару месца пасялення на дараваных каралеўскіх землях. Згодна з воляй караля гэта так званае інфлянцкае войска было расцягнутае ўздоўж ранейшых межаў Вялікага Княства Літоўскага, утвараючы своеасаблівы кардон, які павінен быў абараняць унутраную частку краіны ад нападаў маскоўскіх вайсковых атрадаў[23]. Аднак раскідванне дывізіі па прасторы ад Полацка да Гомеля зрабіла немагчымым яе эфектыўнае выкарыстанне.

У першай палове 1613 г. ад непасрэднай пагрозы з боку маскоўскіх вайсковых аддзелаў межы Вялікага Княства абаранялі таксама запарожскія казакі, якія пасля адыходу каралеўскай арміі засталіся на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, спусташаючы яе заходнія і паўночныя рэгіёны. Акрамя ўжо згаданых палкоў Хвастоўца, Баршыпольца і Сідоркі там дзейнічалі таксама аддзелы палкоўнікаў Нагібы, Пясецкага, Яцка і Андрэя Налівайкаў. Гэты апошні спачатку быў над Верхняй Волгай, але пазней, як і Якаў, быў выцеснены на поўдзень. Атрады казакоў пад яго камандаваннем здабылі Сярпейск, Мяшчэўск, Казельск, Болхаў, Ліхвін і падыходзілі пад Мажайск і Калугу[24].

Паводле маскоўскіхкрыніц, якраз іх дзеянні сталі прычынай таго, што нягледзячы на ўдзел значных сілаўу барацьбе са шведамі на поўначы і казакамі Івана Заруцкага на поўдні маскоўскія войскі распачалі наступленне ў напрамку Смаленска. Пасля нарады з удзельнікамі Земскага сабору цар загадаў выслаць пад Калугу моцную армію. Камандаванне ёю даверылі двум стольнікам — князю Дзмітрыю М. Чаркаскаму і Міхаілу М. Бутурліну. Перад імі стаяла задача не толькі абараняць Калугу і Мажайск, але і вызваліць гарады, што знаходзіліся пад кантролем войскаў Рэчы Паспалітай. Паход пад Калугу арміі блізу 10 000 чалавек прымусіў казакоў адступіць з ваколіц Сярпейска і Мяшчэўска ў Вязьму, якая зрабілася наступнай мэтай маскоўскага наступлення. Пасля атрымання звестак аб падыходзе маскоўскіх войскаў гарнізон пад камандаваннем Руцкага да 17 ліпеня пакінуў горад без супраціўлення і адступіў у Дарагабуж, а потым — пад Смаленск. Чаркаскі і Бутурлін занялі Вязьму і пакінулі ў ёй на пасадзе ваяводы Дзмітрыя Ф. Скуратава, а таксама выслалі Мікіту П. Ліхарова ў Дарагабуж, пакінуты яго гарнізонам. Самі ж накіраваліся пад Белую, якую асадзілі пад канец жніўня, адначасова высылаючы шэраг раз’ездаў пад Смаленск[25].

Адрозна ад гарнізонаў Вязьмы і Дарагабужа падначаленыя Яйкоўскага аказвалі моцнае супраціўленне войскам Чаркаскага і Бутурліна. Спачатку адбылася бітва з імі на перадполлі горада, а потым яны адбілі тры моцныя штурмы. Але ў пачатку верасня з прычыны голаду і адсутнасці надзеі на дапамогу жыхары Белай і жаўнеры Георга Лермонта перайшлі на бок маскоўцаў і здалі горад Чаркаскаму. Яйкоўскі і астатнія абаронцы патрапілі ў палон[26].

У той час, калі аддзелы Чаркаскага і Траякурава займалі Вязьму і Дарагабуж, на поўдні таксама дамагалася поспехаў армія Данілы Далгарукага. Падначаленыя гэтаму ваяводу войскі паступова выцяснялі запарожскіх казакоў з Севершчыны, а пад канец ліпеня занялі пакінуты імі Пуціўль[27]. Раней, яшчэ да 21 ліпеня, ваяводам з Себежа і Апочкі ўдалося ўчасе паходу Лісоўскага пад Пскоў захапіць пакінутае ім Завалочча. Гэтую паразу часткова кампенсавала заключэнне палкоўнікам 30 жніўня лакальнага перамір’я з пскоўскімі ваяводамі. Значна больш грозным было пазнейшае прызнанне ўлады цара Міхаіла Валуевым і жыхарамі Невеля[28].

На працягу няпоўных трох месяцаў маскоўскія войскі вярнулі сабе большасць страчанай тэрыторыі і падрыхтавалі зыходныя пазіцыі для атакі на Смаленск. Перад разгортваннем наступных дзеянняў неабходна было атрымаць падмогу. Яе прывёў з Масквы князь Іван Ф. Траякураў, які павінен быў замяніць параненага ў баях пад Белай Бутурліна. У кастрычніку маскоўская армія, якая налічвала каля 12 000 чалавек, падышла пад Смаленск і спынілася на адлегласці 2 км ад горада[29].

Маскоўскае наступленне, калі не ўлічваць абароны Белай, не напаткала арганізаванага адпору з боку войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Хаця пасля атрымання паведамлення пра страту Вязьмы 17 ліпеня Хадкевіч выклікаў роты інфлянцкай дывізіі ў Оршу, аднак да планаванай ім канцэнтрацыі тады, напэўна, не дайшло, бо 7 верасня ён выдаў універсал падобнага зместу. Аднак не выключана, што яму нарэшце ўсё ж удалося сабраць там як мінімум гусарскія роты Глябовіча, Кішкі і сваю, а таксама рэйтарскія роты Корфа і Плятэмберга[30]. Але сабраныя ў Оршы жаўнеры адмовіліся выйсці на поле бою, пакуль ім не выплацяць затрыманыя грошы і не выканаюць новы набор. Адзінае, на што Хадкевічу ўдалося іх угаварыць, гэта заставацца на ранейшых пазіцыях да 11 лістапада. Таксама не далі вынікаў заклікі гетмана да шляхты прыгранічных паветаў прыняць удзел у абароне межаў у шэрагах народнага апалчэння[31]. У гэтай сітуацыі трэба прызнаць вялікім поспехам гетмана ўмацаванне гарнізона Смаленска. Хадкевіч затрымаў там частку ротаў, якія адступілі з Вязьмы і Дарагабужа, і прыслаў некалькі іншых. Напэўна, павялічыў колькасны склад падраздзяленняў пяхоты, верагодна, наймаючы ў яе запарожскіх казакоў. Магчыма, што ён выкарыстаў у гэтых мэтах прысланыя яму прыпаведныя лісты, пра якія ўжо згадвалася. Аднак з іншых крыніц вядома, што Шчуцкі прынамсі адну роту пяхоты, а менавіта роту Яна Запорскага, наняў без прыпаведнага ліста. У выніку дзеянняў гетмана і смаленскага капітана перад пачаткам аблогі гарнізон Смаленска, найбольш верагодна, складаўся з гусарскай роты Глябовіча, пяцігорскай роты Багушэўскага, казацкіх ротаў Бараноўскага і Шчаснага Вышля, пяці ротаў пяхоты (Яна Крэніцкага, Пятра Лермонта, Яна Запорскага, Стэфана Мутыкальскага, Максіма Воўка) і харугвы татараў Вялікага Княства Яхны Кілімовіча[32].

Гэтым часам Чаркаскі і Траякураў распачалі рэгулярную блакаду крэпасці. Пабудавалі два галоўныя астрогі: адзін каля царквы Святога Духа, а другі — на Пячэрскай Гары. З боку ж даўняй мяжы з ВКЛ, на адлегласці блізу 30 км ад яе, пабудавалі некалькі меншых астрогаў, якія павінны былі адрэзаць Смаленск ад тылоў і перакрыць шлях магчымай дапамозе[33]. Адначасова ваяводы пачалі высылаць мноства раз’ездаў. Паміж іншым, маскоўскія ваяводы здабылі Мікулінцы, Любавічы і Кадынь, а таксама спустошаныя ваколіцы Мсціслава, дзе былі разбітыя абедзве роты Руцкага і рота Веляглоўскага. На поўначы яны штурмавалі Езярышча, а таксама Вяліж. Таксама з’явіліся пад Суражам[34].

У сувязі з пагрозай для Смаленска і ўсяго пагранічча ў канцы верасня кароль пасля нарады з сенатарамі пагадзіўся з просьбай Хадкевіча і дазволіў яму наняць інфлянцкіх жаўнераў на адну чвэрць. У высланых гетману на пачатку лістапада прыпаведных лістах памеры гэтага набору ён абмежаваў да 15 ротаў па 100 коннікаў у кожнай. Аднак грашовае ўтрыманне, згодна з канстытуцыяй апошняга сойму, павінна было паменшыцца да 15 злотых[35]. Жыгімонт ІІІ таксама выслаў у пагранічныя паветы універсалы, якія заклікалі тамтэйшую шляхту прыняць удзел у абароне Вялікага Княства пад камандаваннем гетмана[36]. Яшчэ да атрымання згаданых лістоў Хадкевіч паведаміў войску аб рашэнні караля і выклікаў прадстаўнікоў асобных харугваў на 28 кастрычніка ў Магілёў. Тыя, хто быў на нарадзе (пры адсутнасці дэпутатаў ад некаторых ротаў) вырашылі сканцэнтраваць войскі пад Оршай, дзе павінна была адбыцца выплата запазычанасці па грашовым утрыманні і новы набор. Гетман ужо нават планаваў выслаць гэтыя харугвы пад камандаваннем Тамаша Дамбровы ў Смаленск. Аднак яго ініцыятыва разбілася аб адсутнасць грошай[37]. Нягледзячы на прысланыя каралём 160 000 злотых жаўнеры рашуча адмовіліся паступаць на службу да выплаты ім рэшты доўгу, а на гэта ў скарбніцы ВКЛ не было грошай. Гетману толькі ўдалося ўгаварыць жаўнераў, каб яны пачакалі выплат да 2 лютага. Але нягледзячы на гэта ён лічыў, што накіраваныя ім на адпачынак у Магілёў, Оршу, Віцебск і Полацк роты інфлянцкага войска разам з палкамі Налівайкі, якія абаранялі Мсціслаў і Крычаў, забяспечваюць даволі добрую абарону ранейшых межаў[38].

Аднак неўзабаве гетман быў вымушаны аслабіць абарону. Жаўнеры, якія адмовіліся ўдзельнічаць у барацьбе з Масквой, прыдаліся для выкарыстання ў барацьбе з унутраным ворагам. Ім аказаліся запарожскія казакі, якія ў лістападзе ўварваліся на тэрыторыю ВКЛ. Хадкевіч выправіўся супраць іх начале дзевяці ротаў (1000 коннікаў). Ён разбіў пад Наваградкам полк Станіслава Стажыньскага і пачаў высылаць раз’езды пад Пінск, дзе знаходзіліся палкі Тапехі, Пуціўльца, Мятлы і Яцка, што раней удзельнічалі ў баях за Пуціўль. Адначасова ён склікаў паспалітае рушанне з навакольных паветаў на 17 снежня. Неўзабаве берасцейская, ваўкавыская і слонімская шляхта атрымала перамогу, разбіўшы ў Бярозе полк Якава Браслаўца. Потым апалчэнцы разам з жаўнерамі змаглі змусіць казакоў адступіць у Мазыр, а пасля — далей на Ніз[39].

Аднак на выплаты грашовага ўтрымання жаўнерам інфлянцкага войска, а таксама на іх новы найм усё яшчэ былі патрэбныя новыя падаткі. Большасць паступленняў ад падаткаў, зацверджаных папярэднім соймам, накіроўваліся на выплаты берасцейскім канфедэратам. Разлік з імі скончылі 31 кастрычніка, а 12 лістапада яны ўрачыста спалілі акт канфедэрацыі. Новыя паступленні ў скарбніцу ВКЛ павінна была запэўніць скліканая каралём па просьбе сенатараў і шляхты Вялікага Княства віленская канвакацыя (4-9.XI.1613). Яна зацвердзіла на выплаты доўгу жаўнерам чатыры лановыя падаткі разам з шосавым, а таксама падвойнае пагалоўнае жыдоўскае і татарскае. На скліканым каралём яшчэ перад канвакацыяй, гэта значыць 19 кастрычніка, надзвычайным сойме (3-24.XII.1613) падатковы прэс Вялікага Княства Літоўскага павялічылі на два палеткавыя, дзве кварты і мыта. Адначасова на ім абавязалі скарб Вялікага Княства Літоўскага, каб апрача „інфлянцкіх” выплат ён пераслаў 280 000 злотых у Львоў, дзе меліся адбыцца разлікі са сталічнымі канфедэратамі[40].

Рэалізацыя пастановаў канвакацыі і сойму ажыццяўлялася няспешна, а падаткі паступалі ў памерах, меншых за тыя, на якія спадзяваліся. Часткова гэта было абумоўлена значнымі знішчэннямі, учыненымі жаўнерамі і казакамі, так што многіх пацярпелых падаткаплацельшчыкаў звальнялі ад выплаты падаткаў. У дадатак Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы, а таксама Аршанскі, Мазырскі, Рэчыцкі і Пінскі паветы затрымалі падаткі на мэты сваёй абароны, а большасць ваяводстваў і паветаў запратэставала супраць шостага палеткавага падатку. На некаторых сойміках нават падвяргалі сумненню легальнасць самога сойму і яго пастановаў. У акцыі, якой кіравала апазіцыя, удзел ьнічаўі сам Хадкевіч, які лічыў, што запісы канстытуцыі „Пра павятовага жаўнера Вялікага Княства Літоўскага”, якія абмяжоўвалі ўплыў гетмана на намінацыю ротмістраў, парушаюць прэрагатывы яго пасады[41].

Кароль у гэты час, разлічваючы на значныя паступленні падаткаў, яшчэ да заканчэння сойму выслаў прыпаведныя лісты на 1000 гусараў, 1000 — казацкай кавалерыі і 1000 — пяхоты. Раз’юшаны паставай інфлянцкіх жаўнераў, ён патрабаваў, каб гетман, калі яны будуць працягваць адмаўляцца ад новага запісу ў наём, прыняў на службу іншых. У выпадку цяжкасцяў з наборам пяхоты прапанаваў уключыць у яе шэрагі казакоў Налівайкі. Затое толькі пасля моцнага супраціўлення згадзіўся з просьбай Хадкевіча выдаць казакам Хвастоўца і Налівайкі са скарбніцы Вялікага Княства сукно і па чырвоным залатым на шаблю[42].

Праблема была ў тым, што зноў жа ўслед за лістамі не прыйшлі грошы. Гетман звярнуўся па іх да падскарбія, аднак той адмовіўся прыслаць грошы на новы набор наёмнікаў, спасылаючыся на пастанову сойму. Яна дазваляла яму выкарыстоўваць на абарону толькі тую рэшту, якая заставалася б пасля разліку з жаўнерамі. Таму грошы з падаткаў былі замарожаны да моманту прызначанай на 23 лютага выплаты[43]. У гэты ж час на пачатку лютага, у адсутнасць Хадкевіча, які збіраўся ў Крэтынгу на пахаванне сына, інфлянцкія жаўнеры адмовіліся яму падпарадкоўвацца і ўтварылі ў Оршы канфедэрацыю на чале з Крыштафам Пшэворскім, паручнікам гусарскай роты А. В. Радзівіла. Потым яны пакінулі пагранічныя пазіцыі і накіраваліся ў Менск. Хадкевічу ўдалося толькі затрымаць жаўнераў з яго ўласнай гусарскай роты (200 коннікаў) і некалькі дзесяткаўз астатніх ротаў. Пасля атрымання ад гетмана асэкурацыі, якая гарантавала ім выплату затрыманых грошай да канца лютага, яны згадзіліся нанова наняцца на службу. У сувязі з гэтым Хадкевіч прасіў прызначаных для выплат інфлянцкаму войску камісараў прыслаць яму 20 000 злотых на разлікі з імі[44]. Ён таксама заключыў дамову з казакамі Хвастоўца і Налівайкі, на падставе якой яны павінны былі атрымаць 10 000 злотых і сукно на суму 20 000 злотых. Наяўныя грошы для гэтай мэты ён здабыў, перахапіўшы падаткі з пагранічных паветаў, галоўным чынам — з Рэчыцкага, а сукно ўзяў у купцоў у крэдыт[45]. Адначасова за грошы, якія паходзілі з падаткаў з Аршанскага павета, ён пачаў наймаць новыя роты, хаця б частка якіх de facto з’яўлялася войскам павятовым[46]. Аднак мабілізацыйныя магчымасці былі абмежаваныя як колькаснымі, так і якаснымі крытэрамі. Утварэнне канфедэрацыі выключыла з найму мноства вопытных жаўнераў. У гэтай сітуацыі Хадкевіч быў вымушаны звярнуцца да паслуг былых берасцейскіх канфедэратаў. Да гэтага ж частка новых наёмных ротаў павінна была ўвайсці ў склад гарнізонаў Полацка, Усвятаў, Вяліжа, Езярышча, Віцебска, Браслава ды Іказні, што значна скарачала колькасць палявога войска[47].

У гэты перыяд не спынялася актыўнасць маскоўскіх войскаў. На пачатку 1614 г. яны спустошылі ваколіцы Крычава, Шклова і Копысі, а таксама захапілі і спалілі Гомель. Два разы рабілі спробу захапіць Дуброўну[48]. Гэтыя поспехі заахвочвалі цара да высылання супраць Рэчы Паспалітай чарговых вайсковых аддзелаў. Несумненна, што істотна ўмацавала арміі Чаркаскага і Траякурава прыбыццё пад Смаленск 15 сакавіка Міхаіла Пушкіна. Раней яму цар даручыў сабраць дваран і баярскіх дзяцей, якія не з’явіліся ў паход на Смаленск або дэзерціравалі. У сваю чаргу 16 лютага цар загадаў князю Аляксею М. Львову і Парфірыю Сякірынаву на чале 290 дваран і баярскіх дзяцей, а таксама 6576 татараў, чувашоў і мардвінаў выправіцца з Казанскага краю ў Бранск. Адтуль пасля злучэння з памеснай конніцай з Бранска, Рыльска, Курска і Арзамаса (302 чалавекі) яны павінны былі атакаваць Крычаў[49].

Працяг разлікаў з інфлянцкім войскам, якія канчаткова завяршылі ў другой палове сакавіка, стаў прычынай таго, што Хадкевіч апрача згаданых 20 000 злотых не атрымаў болей ад падскарбія аніякіх грошай. Зрэшты, гетман лічыў, што аддзелаў, нанятых Аршанскім паветам, будзе поўнасцю дастаткова, каб прабіцца ў Смаленск. Аднак праблему стварала адсутнасць правіянту і грошай для гарнізона крэпасці, а таксама пяхоты, якая магла б замяніць тагачасных абаронцаў[50]. У гэты час пагаршалася палажэнне гарнізона Смаленска, які імкліва памяншаўся з-за голаду, хвароб і дэзерцірства[51]. Нягледзячы на дрэнны стан падрыхтоўкі гэта прымусіла Хадкевіча распачаць ваенныя дзеянні, як толькі закончыўся перыядвеснавогаразводдзя. На пераломе сакавіка і красавіка пачалася канцэнтрацыя наёмных ротаў, казацкіх аддзелаў і дабравольцаў з Оршы[52]. Гетман, які нарэшце сабраўся на доўга адкладанае пахаванне сына, часовае камандаванне імі даверыў аршанскаму старасту Аляксандру Сапегу. Сапега, акрамя праўдападобнага ўдзелу ў баях пад Смаленскам у 1609-1611 г., не меў значнага ваеннага вопыту, а ўпершыню стаў ротмістрам у 1614 г.[53]. Пытанне аб перадачы яму камандавання вырашыла, напэўна, тое, што ён у гэты час быў адзіным гусарскім ротмістрам, які знаходзіўся разам са сваёй харугвай. Акрамя таго, яго козырам было добрае веданне пагранічча. Але адсутнасць гетмана зацягнулася, і да канца 1614 г. ён на адлегласці кіраваў пачынаннямі свайго нефармальнага намесніка і падпарадкаваных яму аддзелаў.

Атрымаўшы вестку аб падрыхтоўцы войскаўдля дапамогі гарнізону Смаленска, супраць іх 6 красавіка выправіўся з-пад Смаленска князь Траякураў на чале 10 соцень дваран і баярскіх дзяцей, 12 казацкіх, а таксама цемнікоўскіх, касімаўскіх і кадомскіх станіц. Траякураў затрымаўся на адлегласці блізу 15 км ад ранейшай мяжы і чакаў праціўніка. У гэты час падначаленыя яму аддзелы збудавалі там новую лінію ўмацаванняў, якая складалася з чатырох невялікіх астрогаў, размешчаных на адлегласці 4-5 км адзін ад аднаго, куды перамясцілі каманды з папярэдніх фартыфікацый. Пасля выканання гэтай задачы 22 красавіка Траякураў вярнуўся пад Смаленск, пакінуўшы для абароны астрогаў дзве сотні памеснай конніцы і татараў. Але каманды двух астрогаў былі неўзабаве ўзмоцнены трыма станіцамі казакоў і серпухаўскіх татараў[54]. Адсутнасць Траякурава і звязанае з гэтым аслабленне маскоўскіх аддзелаў спрабавалі выкарыстаць абаронцы Смаленска, якія 12 красавіка зноў атакавалі астрог на Пячэрскай Гары, але казакі Языкова, што яго абаранялі, адбілі іх атаку і нанеслі цяжкія страты[55]. Пад уражаннем данясенняў з-пад Смаленска цар у грамаце ад 21 красавіка загадаў Чаркаскаму і Траякураву любымі спосабамі прадухіляць прарыў войскаў ВКЛ у Смаленск. Львову і Сякірынаву, якія яшчэ не перайшлі мяжу Вялікага Княства Літоўскага, наказаў, каб яны неадкладна гэта зрабілі[56].

Тым часам аддзелы Сапегі нарэшце вырушылі на дапамогу Смаленску. Склад гэтай моцна імправізаванай групы можна паспрабаваць аднавіць з матэрыялаў допытаў ротмістра Станіслава Багушэўскага і харужага гетманскай роты Адама Кучыны, якія патрапілі ў маскоўскі палон[57]. На іх падставе можна сцвярджаць, што, найбольш праўдападобна, у паходзе да малых астрогаў удзельнічалі гусарскія роты Яна Караля Хадкевіча (230-235 коннікаў), Ераніма Хадкевіча (100 коннікаў), Аляксандра Сапегі (100 коннікаў), пяцігорская рота Сакалоўскага (200 коннікаў), казацкая рота гетмана (100 коннікаў), французскія рэйтары (30-40 коннікаў), роты пяхоты гетмана і Ераніма Хадкевіча (200 чалавек і дзве пушкі), 100-150 магілёўскіх выбранецкіх пехацінцаў, полк Аляксандра Лісоўскага (500-600 коннікаў)[58], а таксама каля 600 казакоў з палка Налівайкі[59]. Палонныя сцвярджалі, што Сапега чакаў прыбыцця паспалітага рушання з Мсціслаўскага ваяводства на 1000 чалавек і 2-3 пушкі, Януша Кішкі з 200 гусарамі, 200 пяцігорцамі і 100 пехацінцамі, а таксама ротаў Л. Сапегі (100 гусараў, 100 пяцігорцаў, 100 казакоў і 100 пехацінцаў). Крыху іншы склад быў адзначаны ў лісце гетмана да Аляксандра Сапегі ад 18 траўня[60]. Сярод аддзелаў, якія меў у гэты час у сваім распараджэнні аршанскі стараста, гетман назваў казацкую роту Акаловіча і татарскую Багдана, прычым гэты другі цаніўся на адным узроўні з казакамі. Не выключана, што адну з названых ротаў трэба атаясамліваць з казацкай ротай Хадкевіча, пра якую не згадваецца ў гэтым лісце. Таксама гетман нічога не піша пра роты канцлера, а сярод чаканых падмацаванняў пералічвае гусарскія роты Кішкі, Глябовіча (100 коннікаў),ЯнаТакарскага (100 коннікаў) і другую роту Г. Валовіча (100 коннікаў). У святле гэтых дадзеных трэба прыняць, што пад канец красавіка Сапега меў толькі каля 2000 чалавек конніцы, 400 пяхоты і 2 пушкі.

Найбольш праўдападобна, што план аперацыі быў у агульных рысах прапанаваны гетманам, прычым несумненна, што значную ролю адыграў яго асабісты вопыт баёў пад Масквой у 1611-1612 г.[61]. Згодна з планам, Сапега збіраўся паспрабаваць захапіць маскоўскія малыя астрогі, а ў выпадку няўдачы — абмінуць іх і рухацца проста пад Смаленск. Там ён меўся пераправіць частку войска на другі бераг Дняпра і ачысціць яго берагі ад аддзелаў праціўніка. У сваім пазнейшым лісце Хадкевіч абазначыў у якасці месца пераправы Катынь і даручаў Сапегу разбіць там умацаваны лагер і пабудаваць мост. Такім чынам стараста павінен быў пракласці дарогу для транспартавання харчоў. Іх сабралі ў Магілёўскай эканоміі і перавезлі на сямі караблях у Оршу, адкуль іх павінны былі правесці 300 жаўнераў і сялян уверх па Дняпры да Смаленска[62]. Адпаведна складаны план патрабаваў каардынацыі дзеянняў абедзвюх груп войска — воднай і сухапутнай.

Але Сапега не рашыўся пайсці з Оршы па так званай пасольскай дарозе проста пад Смаленск і падначаленыя яму аддзелы накіраваў у Горкі. Праўдападобна, што ён хацеў заспець праціўніка знянацку і таму меў намер ударыць па крайнім малым астрогу пад Кадынню. Не выключана, што ён лічыў яго слабей укамплектаваным, чым тыя, якія знаходзіліся ў цэнтры маскоўскіх пазіцый. На яго планах таксама мог адбіцца той факт, што такое рашэнне палегчыла б яму злучэнне з паспалітым рушаннем Мсціслаўскага ваяводства і казакамі, што знаходзіліся пад Мсціславам. У пачатку траўня полк Лісоўскага, які рухаўся ў пярэдняй стражы, падышоў да Кадынскага астрога і спыніўся за 4 вярсты ад яго. Неўзабаве да яго далучыўся Сапега з астатнімі сіламі. Апоўначы 8 траўня аддзелы ВКЛ распачалі няўдалы штурм астрога. Пасля гэтай паразы ўзмоцненыя паспалітым рушаннем сілы Сапегі, найбольш верагодна, абмяжоўваліся выключна яго блакадай. У дзень напярэдадні штурму Сапега выслаў ротмістраў Вышля і Мутыкальскага ў Оршу, каб яны на чале ўжо згаданых 300 гайдукоў і сялян пачалі праводку па Дняпры харчовых прыпасаўу Смаленск. Тым часам пад астрог прыбыла маскоўская падмога, якую Траякураў прывёў з-пад Смаленска. Перад ім стаяла задача зрабіць немагчымым для праціўніка працяг маршу на Смаленск, а пры спрыяльных умовах паспрабаваць яго разбіць. Гэта ставіла пад сумненне магчымасць рэалізацыі складзенага гетманам плана.

У гэты час Сапега марна чакаў новых наёмных ротаў і паспалітага рушання з іншых паветаў, а колькасць падпарадкаваных яму аддзелаў няспынна памяншалася. Ад службы адмовіліся амаль усе казакі. Таксама пакінула лагер мсціслаўскае паспалітае рушанне, услед за ім накіраваліся маскоўскія атрады. Праўдападобна, што гэтыя абставіны змусілі Сапегу саступіць, хаця аддзелы старасты не былі разбітыя, як пра гэта гаварылася ў паведамленнях, прывезеных у Маскву ганцом ад Траякурава[63]. Аднак пад канец траўня ў некаторых аддзелах скончылася першая чвэрць, жаўнеры, якія не атрымлівалі грошай, не хацелі служыць далей. Сярод іншых раз’ехаліся гусарская рота аршанскага старасты і пешая Ераніма Хадкевіча. Адначасова не змяншалася пагроза з боку маскоўскіх войскаў. 27 траўня каманда Васілеўскага астрога атакавала ваколіцы Дуброўны, таксама збіраліся рыхтавацца да нападу на гэты горад і галоўныя сілы Траякурава, сканцэнтраваныя ў Мікулінскім астрозе. Згодна з царскім загадам аддзелы Львова і Сякірынава спусташалі ваколіцы Мсціслава і Крычава, здабываючы і палячы апошні. Пагроза была настолькі сур’ёзнай, што супраць ix мусіў выступіць полк Лісоўскага. Гэта таксама змяншала сілы Сапегі[64].

На жаль, дакладна невядомы ход далейшых дзеянняў. Вядома толькі, што 11 ліпеня Сапега і Лісоўскі з той часткай войска, якая засталася на службе, а таксама з падаспелай падмогай нарэшце дасягнулі Смаленска, даставіўшы туды харчовыя прыпасы. Згодна з маскоўскімі крыніцамі, яны выкарысталі нагоду, калі маскоўскія каманды пакінулі займаныя малыя астрогі, да чаго павінен быў іх прымусіць голад[65]. Аддзелы Сапегі разбілі лагер пад Смаленскам, але праз некалькі тыдняў, разам з заканчэннем чвэрці, большасць жаўнераў вырушыла назад у Оршу. Са старастам засталіся толькі гусарскія роты Глябовіча, Такарскага і Ераніма Хадкевіча, якія распачалі службу пазней. Аднак пад націскам маскоўскіх аддзелаў яны былі схільныя пакінуць свае пазіцыі. У той самы час Сапега здолеў угаварыць жаўнераў гэтых ротаў, каб яны разам з Лісоўскім і Такарскім занялі сцены Смаленска. Узамен яны разам з кавалерыяй, што дагэтуль знаходзілася ў Смаленску, атрымалі ад яго асэкурацыю, якая гарантавала ім выплату грашовага ўтрымання за наступную чвэрць у памеры 30 злотых[66]. Дапамога на кароткі час палепшыла становішча абаронцаў Смаленска, якія з-за малой колькасці дастаўленага правіянту неўзабаве зноў мусілі змагацца з голадам. У высланым 31 жніўня лісце Крыштафу Радзівілу яны сцвярджалі, што наяўныя запасы не дазволяць ім вытрываць даўжэй, чым шэсць тыдняў[67]. Нельга было таксама скідваць з рахунку той факт, што яны і ў далейшым мусілі лічыцца з усё яшчэ грозным праціўнікам, які ў адрозненне ад іх мог разлічваць на хуткую дапамогу. Ужо 14 жніўня цар выдаў загад выправіцца пад Смаленск аддзелам В. Вешнякова, І. Сунбулава, Г. Гарыхвостава, Ф. Лявонцьева, Т. Баратынскага, якія разам павінны былі налічваць 2000 чалавек[68].

Затое ў скарбніцы Вялікага Княства зноў не хапіла грошай на ўтрыманне войскаў. Ужо ў ліпені падскарбі быў вымушаны фінансаваць наём пяхоты за кошт крэдыту[69]. Хадкевіч, які страціў надзею, безвынікова спрабаваў выкарыстаць у дзеяннях супраць Масквы натоўпы былых канфедэратаў, што пад камандаваннем Яна Карвацкага летам уварваліся на тэрыторыю ВКЛ. Згодна з яго планам яны павінны былі ў якасці дабравольцаў накіравацца пад Белую, каб там звязаць у баях значныя маскоўскія сілы і такім чынам палегчыць становішча Смаленска. У дадатак, згодна з гэтым праектам, краіна павінна была пазбавіцца ад так званых свавольных людзей і такім чынам абараніцца ад знішчэнняў, якія яны чынілі.

Пошукамі спосабаў абароны Вялікага Княства ад Масквы, казакоў і былых жаўнераў занялася віленская канвакацыя, якая адбывалася на працягу 1-11 кастрычніка. На ёй прынялі рашэнне аб выдачы затрыманага раней шостага палеткавага. Дзевяць паветаў нават пагадзіліся на сёмы, а астатнія падтрымалі іх таварыства. Да гэтага зацвердзілі яшчэ акцызныя падаткі на піва, мёды і тытунь, пагалоўны жыдоўскі і па 1 злотым з валокі замест выбранцаў. Атрыманыя ад гэтых падаткаў грошы падскарбі быў абавязаны выкарыстаць на набор новых наёмнікаў. У гэтых мэтах упаўнаважылі гетмана выдаваць уласныя прыпаведныя лісты. Адначасова вырашылі падвысіць грашовае ўтрыманне гусара з 18 да 25 злотых. Аднак у першую чаргу жаўнераў павінны былі выкарыстоўваць для барацьбы з так званымі свавольнымі людзьмі і толькі пазней накіроўваць супраць Масквы. Гарнізону Смаленска абяцалі прыслаць харчовыя прыпасы з Магілёўскай эканоміі, а за папярэднюю службу апрача звычайнага грашовага ўтрымання ім прызнавалі дадатковую, так званую дараваную чвэрць. Таксама прызналі выдадзеную аршанскім старастам асэкурацыю[71].

Хадкевіч абавязаўся перад гарнізонам Смаленска, а таксама перад Аляксандрам Сапегам, што на чале нанава нанятых ротаў прыбудзе туды разам з харчовымі прыпасамі і затрыманымі грашыма пад канец лістапада. Скарыстаўшыся з атрыманых ад канвакацыі паўнамоцтваў, гетман выдаў прыпаведныя лісты на 1000 гусараў, 300 рэйтараў і 2000 пехацінцаў[72]. Але разлікі гетмана зноў не спраўдзіліся з прычыны павольнай выплаты падаткаў шляхтай. Некаторыя ротмістры ўвогуле не атрымалі грошай на наём войска, а астатнія атрымалі іх са значным спазненнем. У гэтай сітуацыі гетман вырашыў, што раней, чым падыдуць усе роты, ён вышле Сапегу з харчовымі прыпасамі ў Смаленск. У распараджэнні аршанскага старасты ў той час знаходзілася некалькі ротаў са старога і новага найму, а таксама роты Глябовіча, Багушэўскага, Вышля і Бараноўскага. Апошнія пакінулі смаленскую крэпасць у кастрычніку, але іхнія жаўнеры заявілі, што яны гатовыя суправаджаць харчы ў Смаленск і далей удзельнічаць у яго абароне[73].

Аднак Сапега быў вымушаны на працягу некалькіх тыдняў чакаць харчоў у лагеры пад Катынню. Нарэшце 2 лістапада караблі з харчовымі прыпасамі дасягнулі Оршы, але мусілі там спыніцца, бо замерз Дняпро. Усе запасы трэба было перавозіць на падводах, што значна ўскладніла аперацыю[74]. Невядома, як справіліся з гэтымі цяжкасцямі. У любым выпадкуда 25 лістапада Сапега начале некалькіх сотняў кавалерыстаў і 1000 пехацінцаў накіраваўся пад Смаленск і на пачатку снежня даставіў харчовыя прыпасы ў крэпасць. Харчоў, згодна з разлікамі гетмана, павінна было хапіць да 2 лютага 1615 г. Таксама ён пакінуў там некалькі ротаў конніцы і пяхоты. Аднак у той самы час пакінулі крэпасць падначаленыя Лермонта, а рэшта пяхоты заявіла, што застанецца тут толькі да 6 студзеня[75]. Каб папярэдзіць катастрофу, подзвіг Сапегі паўтарыў Януш Кішка, але гэта былі ўсяго толькі паўмеры. Усе з надзеяй і трывогай чакалі скліканага на 12 лютага сойму, на якім павінны былі прыняць рашэнне аб далейшым ходзе вайны з Масквой[76].

Дзеянні войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1614 г. мелі істотны ўплыў на далейшы ход вайны з Масквой. Двухразовы прарыў блакады Смаленска і дастаўка запасаў збераглі гэтую крэпасць, важную як са стратэгічнага пункту гледжання, так і дыпламатычнага, бо ў выніку маскоўскага наступлення ў 1613 г. былі страчаны амаль усе набыткі перыяду 1609-1612 г. Удалося захаваць толькі Смаленск, валоданне якім, поруч з дамовай, заключанай 24 жніўня 1610 г. Жалкеўскім з баярамі, было важным козырам у перамовах, што вяліся з маскоўскім бокам. Яны цягнуліся паралельна з апісанымі вышэй ваеннымі дзеяннямі, але не прынеслі аніякіх вынікаў[77]. Абедзве ваенныя экспедыцыі Сапегі былі надзвычай складанымі мерапрыемствамі з лагістычнага пункту гледжання, у значнай ступені залежнымі ад умоваў надвор’я. Патрабавалі канцэнтрацыі ў адным месцы і часе жаўнераў, а таксама транспарту з харчовымі прыпасамі, які яны павінны былі суправаджаць, а зрабіць гэта было зусім не лёгка, як паказалі падзеі 1614 г. Немалое значэнне мела таксама неабходнасць выканаць паход да неспрыяльных зменаў надвор’я. Зрэшты, Аляксандр Сапега стаў спецыялістам у правядзенні такіх аперацый і трэці раз прарваў блакаду Смаленска ў студзені 1617 г.[78].

Пераклад Яна Зеліньскага


[1] J. Byliński, Dwa sejmy z roku 1613, Wrocław 1984, s. 9-26; D. Czerska, Między „smutą” a kryzysem lat 40. XVII w. (Polityka wewnętrzna Rosji w okresie panowania pierwszego Romanowa), Kraków 1978, s. 13-20.
[2] Volumna legum (далей: VL), t. III, Petersburg 1859, s. 95-96,114; J. Byliński, цыт. праца, s. 114-129.
[3] Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 19IV1613, Biblioteka Polskiej Akademii Nauk w Krakowie (далей: BPAN Kr.), rkps 359, k. 30-31 (арыг.); той жа да таго ж, Варшава 16III1613, BPAN Kr., rkps 358, nr 51, k. 100-100v.
[4] Я. К. Хадкевіч да П. Рускага, Быхаў 24III1613, Biblioteka Narodowa (далей: BN), Biblioteka Ordynacji Zamoyskich (далей: BOZ), rkps 960, s. 43-44.
[5] Я. К. Хадкевіч да Жыгімонта ІІІ, Цімкавічы 22 V1613, [w:] Korrespondencye Jana Karola Chodkiewicza, wyd. W. Chomętowski, Warszawa 1875, s. 173.
[6] Я. Задзік да В. Гембіцкага, Вязьма 26 XII 1613, Svenska Riksarkivet Stockholm (далей: SRS), Extranea IX Polen (далей: EIXP), nr 105; Respons JMP Hetmana WXL na puncta i dubitatie z strony regestrów i płace wojska iflantskiego [!], od JKM przez Pana Jarosza Piaseckiego pisarza polnego posłane, Archiwum Państwowe w Krakowie (APKr.), Archiwum Sanguszków (далей: A Sang.), rkps 67, s. 538 (арыг.); Война с Польшею в 1609-1611 годах. Исторические материалы, [у:] Материалы к истории Московскаго государства в XVI и XVII столетиях, вып. II, изд. Ф. Вержбовский, Варшава 1898, s. 65.
[7] Я. К. Хадкевіч да П. Рускага, Быхаў 14 IV 1613, BN, BOZ, rkps 960, s. 50-52; Рoссийский Государственный Архив Древних Актов (далей: РГАДА), ф. 389, Литовская метрика, оп. 1, кн. 97, k. 410v-412.
[8] Памятники дипломатических сношений Московского государства с польско-литовским государством, т. 5, 1609-1615 гг., изд. под ред. А. С. Белокурова, „Сборник Императорскаго Русскаго Историческаго Общества” (далей: СИРИО), т. 142, Москва 1913, s. 409.
[9] На думку Хадкевіча, Дарагабуж знаходзіўся ў горшай сітуацыі, чым Вязьма. Гл.: Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Быхаў 14 IV 1613, Biblioteka Czartoryskich (далей: BCzart.), rkps 3236, s. 284 (арыг.).
[10] РГАДА, ф. 389, Литовская метрика, оп. 1, кн. 99, k. 537v-539; R. I. Frost, Scottish soldiers, Poland — Lithuania and The Thirty Years’ War, [w:] Scotland and The ThirtyYears’ War 1613-1618, ed. by S. Murdoch, Leiden — Boston — Köln 2001, s. 201.
[11] A. Гасеўскі да К. Радзівіла, з абозу ў 3 мілях ад Тарапца 9 III 1613, Archiwum Główne Akt Dawnych (далей: AGAD), Archiwum Radziwiłłów (далей: AR), dz. V,nr 4560/I, s. 8-9; Бельский летописец, [у:] Полное собрание русских летописей(далей: ПСРЛ), т. 34, Москва 1978, s. 131; Документи Росiйских архiвiв з исторiї України, т. 1, Документи до исторії запорозького козацтва 1613-1620 рр., упорядники Л. Войтович, Л. Заборовский, Я. Iсаївич, Ф. Сисин, А. Турилов, Б. Флоря,Львїв 1998, nr 5, s. 64-65.
[12] Я. К. Хадкевіч да З. Сільніцкага, Быхаў 9 П 1613, BN, BOZ, rkps 960, s. 10; J. Byliński, Silnicki Zbigniew (1 poі. XVII w.), [w:] Polski Słownik Biograficzny (далей: PSB), t. XXXVII, Warszawa — Kraków 1996-1997, s. 500-502.
[13] Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Цімкавічы 22 V 1613, APKr., ASang., rkps 51, s. 105-106 (арыг.).
[14] Я. Валовіч да Л. Сапегі, Варшaвa 8 VI1613, Центральний Державний IсторичнийАрхiв України, м. Київ (далей: ЦДИАУК), ф. 48, оп. 1, д. 522, k. 1v; K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615, Lwów 1932, s. 80-81.
[15] Я. Валовіч да Л. Сапегі, Варшaвa 8 VI 1613, ЦДИАУК, ф. 48, оп. 1, д. 522, k. 1v(арыг.). Вядома, што на той жа падставе меліся быць нанятыя дзве пешыя ротыпа 100 пайкоў для абароны Полацка і Усвятаў, а таксама казацкая (100 коней) іпешая для Вяліжа. Гл.: Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Быхаў 4 VIII 1613, BCzart., rpks3236, s. 291 (арыг.); Я. Валовіч да Л. Сапегі, Варшaвa 19 I1614, ЦДИАУК, ф. 48,оп. 1, д. 538, k. 1 (арыг.).
[16] K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615, s. 58-62; H. Wisner, Lisowczycy, Warszawa 2004, s. 75, 77.
[17] Гл.: Война с Польшею в 1609-1611 годах, s. 66-67; Instrukcja pp. posłom p. Jasinskiemu i p. Kozickiemu z koła gromnicznego orszańskiego od wszytkiego rycerstwa do JMP podskarbiego WXL posłanym, Orsza 4 П 1614, BCzart., Teki Naruszewicza (далей: TN), rkps 108, nr 166, s. 683-685; Dekreta komisarskie z wojskiem względem płacenia zasług, Mińsk 10 Ш 1614, BCzart., TN, rkps 108, nr 178, s. 737-751; BR, rkps 75, k. 27-32.
[18] Яна Караля Хадкевіча — каля 200, Тамаша Дамбровы — 153, Альбрыхта Ўладзіслава Радзівіла — 112, Мікалая Глябовіча — 93, Самуэля Валовіча — 63,Януша Кішкі — 85.
[19] Вальтэра Плятэмберга — 71, Miкалая Корфа — 61.
[20] Aляксандра Збароўскага — 150, Фабіяна Руцкага — 200.
[21] Царэвіча — 100, Акаловіча — 100, Багдана — 100; Ф. Руцкага — 60.
[22] Дзве Тупальскага і адна Корсака.
[23] Я. К. Хадкевіч да мсціслаўскага старасты, Быхаў 26 II1613, BN, BOZ, rkps 960, s. 23; Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 30 V 1613, BPAN Kr., rkps 358,nr 55, k. 108-108v (арыг.).
[24] K. Tyszkowski, Kozaczyzna w wojnach moskiewskich Zygmunta III (1605-1618),„Przegląd Historyczno-Wojskowy”, t. VIII, 1935, s. 39-44; W. Majewski, Nalewajko Andrzej (zm. po r. 1613), PSB, t. ХХП, Wrocław 1977, s. 488–489.
[25] Разрядная книга 1613-1614 гг. (далей: РК 1613-1614), [у:] Разрядные книги 1598-1638 гг., сост. В. И. Буганов и Л. Ф. Кузьмина, ред. В. И. Буганов, Москва1974, s. 251-253; Дворцовые разряды, т. I, 1612-1628 г., С.-Петербург 1850 (далей: ДР), s. 101-103; Новый летопсец, [у:] ПСРЛ, т. 14, Москва 1965, s. 131.
[26] РК 1613-1614, s. 253; ДР, т. I, s. 103; Бельский летописец, s. 262; R. I. Frost, цыт. праца, s. 201; С. Пац да Л Сапегі, Варшава 22 X1613, ЦДИАУК, ф. 48, оп. 1, д. 531,к 1 (арыг.).
[27] Книга сеунчей 1613-1619 гг., подготовили к печати А. Л. Станиславский,С. П. Мордовина, [у:] Памятники истории Восточной Европы. Источники XV-XVII вв., т. I, под ред. Б. Н. Флори, Москва — Варшава 1995, s. 19.
[28] Г. Валуеў да А. Гасеўскага, [Невель] 11 VII 1613, СИРИО, т. 142, s. s. 421-422; Akt rozejmu, тамсама, s. 422-424; K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615, s. 75,77.
[29] Паводле дадзеных Разраднага прыказа, у паходзе на Смаленск мелі браць удзел 2794 дваран і дзяцей баярскіх, Г. Лермонт i 40 яго падначаленых, 1414неафітаў і татараў, 5967 aтаманаў і казакоў, 1025 казакоў Траякурава і 1011 маскоўскіх стральцоў, aле шмат дваран і баярскіх дзяцей не з’явіліся для паходу. Гл.: РК 1613-1614, s. 253-256; пар. ДР, т. I, s. 104,124-126.
[30] Я. К. Хадкевіч да інфлянцкага рыцарства, Oрша 17 VII 1613, BN, BOZ, rkps 960, s. 69; універсал Я. К. Хадкевіча да ротаў войска інфлянцкага, Быхаў 7 IX 1613, тамсама, s. 81-82.
[31] Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Быхаў 24IX1613, BN, BOZ, rkps 960, s. 94-95; той жа да таго ж, Быхаў 4IX1613, BCzart., rkps 3236, nr 87, s. 305-307 (арыг.).
[32] Гл.: Respons od Króla JM dany posłom żołnierskim ze Smoleńska, APKr., ASang., rkps 67, s. 143-147; смаленская залога да К. Радзівіла, Смаленск 31 VIII 1614, AGAD, AR, dz. II, nr 611, s. 1-3 (арыг.); Instrukcyja urodzonym panom Andrzejowi Świejkowskiemu, Mikołajowi Worońcowi, strażnikowi smoleńskiemu, Adamowi Wiśniewskiemu, posłom naszym na konwokacyją WXL w roku 1614 przypadającą wyprawionym, BPAN Kr., rkps 365, k. 68-69v (арыг.); Tаварыства роты Мікалая Глябовіча да свайго ротмістра, Смаленск 23 IV 1614, BPAN Kr., rkps 342, s. 359-361 (арыг.); РГАДА, ф. 389, Литовская метрика, оп. 1, кн. 97, k. 312-313v; K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615, s. 79.
[33] Акты Московскаго государства, изданные Императорскою академиею наук,под ред. Н. А. Попова, т. I, Разрядный приказ. Московский стол (1572-1634),С.-Петербург 1890 (далей: АМГ), nr 62, s. 99; nr 79, s. 118; nr 81, s. 121.
[34] Я. К. Хадкевіч да ўдзельнікаў віленскай канвакацыі, Mагілёў 30 X1613, BN, BOZ, rkps 960, s. 113-115.
[35] Жыгімонт III даЯ. К. Хадкевіча, Варшава IX1613, BPAN Kr., rkps 358, nr62, k. 117-117v; таму ж ад таго ж, Варшава 3 XI 1613, тамсама, nr 62, k. 121 (арыг.); той жа да таго ж, Варшава 8 XI1613, тамсама, nr 63, k. 123 (арыг.); пар.: Жыгімонт III да Л. Сапегі, Варшава 8 IX 1613, Biblioteka Raczyńskich (далей: BR), rkps 12,s. 8-9; той жа да таго ж, Варшава 21 XI 1613, тамсама, s. 5-6. Сойм ухваліў максімальныя стаўкі платы для жаўнераў кварцянага войска і павятовага нa 15 злотых для гусара і 12 для казака. Гл.: VL, t. III, s. 80.
[36] Жыгімонт III да Л. Сапегі, Варшава 7 XI1613, BPAN Kr., rkps 346, k. 44 (арыг.).
[37] Універсалы Хадкевіча да ротмістраў інфлянцкага войска, Mагілёў 17 X i 2 XI1613, BN, BOZ, s. 108-109,119-120; K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615,s. 129.
[38] Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 14 XII 1613, BPAN Kr., rkps 358, nr 66, k. 129-130 (арыг.); Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Быхаў 24 XI 1613, BCzart., rkps3236, nr 89, s. 313-314 (арыг.).
[39] Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 28 XII 1613, BPAN Kr., rkps 358, nr 71,k. 139-140 (арыг.); Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Цімкавічы 13 XII 1613, BCzart., rkps3236, nr 90, s. 317 (арыг.); Я. К. Хадкевіч да шляхты розных паветаў, Цімкавічы 11 XII 1614, BN, BOZ, rksp 960, s. 132-133; той жа да Сапегі, Ляхавічы 31 XII 1614,BN, BOZ, rkps 960, s. 142-143; T. Korzon, Dzieje wojen i wojskowości w Polsce, t. II,Kraków 1912, s. 188.
[40] A.Filipczak-Kocur, Skarbowość Rzeczypospolitej 1587-1648.Projekty— ustawy — realizacja, Warszawa 2007, s. 289-291; Z. Ossoliński, Pamiętnik, opracował i wstępem poprzedził J. Długosz, Warszawa 1983, s. 58.
[41] Пратэстацыя шляхты Віленскага павета і ваяводства, Вільня 4 II 1614, AGAD, AD, dz. II, nr 598, s. 1-3; пратэстацыя Наваградскага ваяводства, Наваградак 21 11614, тамсама, nr 599, s. 1-2; J. Byliński, цыт. праца, s. 229-231.
[42] Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 14 XII 1613, BPAN Kr., rkps 358, nr 66,k. 129-130 (арыг.); Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 23 XII 1613, BPANKr., rkps 358, nr69, k. 135v (арыг.).
[43] Я. Валовіч да Я. К. Хадкевіча, Вільня 4 I1614, BCzart., TN, rkps 108, nr 157; BR, rkps 75, k. 12-14; por. VL, t. III, s. 129.
[44] Я. К. Хадкевіч да Валовіча, Шклоў 14 II 1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 169-172; BCzart., TN, rkps 108, nr 170, s. 703-707; ён жа да Л. Сапегі, Быхаў 16 II 1614, тамсама, s. 174-177; ён жа да камісараў, Быхаў 17 II1614, тамсама, s. 180-181.
[45] Я. К. Хадкевіч да рэчыцкага паборцы, Быхаў 11I1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 168; Do JMP podskarbiego litewskiego kwit, Магілёў 15 II1614, тамсама, s. 172-173.
[46] Прыкладам, гусарская рота A. Сапегі. Гл.: Я. К. Хадкевіч да А. Сапегі, Быхаў 9 II1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 167.
[47] АМГ, т. I, nr 63, s. 99; Я. Валовіч да Л. Сапегі, Варшава 19I1614, ЦДИАУК, ф. 48, оп.1, д. 538, k. 1 (арыг.); Я. Валовіч да Л. Сапегі, Вільня 17 НІ 1614, ЦДИАУК, ф. 48,оп. 1, д. 541, k. 2 (арыг.); K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615, s. 131.
[48] Я. К. Хадкевіч да Я. Радзівіла, Быхаў 17 II1614, AGAD, AR, dz. V, nr 2047/II, s. 5(арыг.); Книга сеунчей 1613-1619 гг., s. 25-26.
[49] РК 1613-1614, s. 256-257,263-266; ДР, т. I, s. 123-128.
[50] Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Mагілёў 3 III 1614, APKr., ASang., rkps 51, nr 31, s.121-122; A. Filipczak-Kocur, цыт. праца, s. 293-294.
[51] Tаварыства роты Мікалая Глябовіча да свайго ротмістра, Смаленск 23 IV1614,BPAN Kr., rkps 342, s. 359-361 (арыг.).
[52] АМГ, т. I, nr 63, s. 99; nr 77, s. 113-115.
[53] M. Nagielski, Sapieha Aleksander Dadźbóg (Bohdan, Teodat) h. Lis (1585-1635), PSB,t. XXXIV, Wrocław 1992, s. 556-559.
[54] АМГ, т. I, nr 79, s. 118-119; nr 81, s. 120-121.
[55] Taмсама, nr 84, s. 126.
[56] АМГ, т. I, nr77, s. 113-115.
[57] АМГ, т. I, nr 83, s. 122-125.
[58] Найверагодней, гэта быў полк валанцёраў, жаўнеры якога прынамсі часткова рэкрутаваліся з казакоў. Хадкевіч сцвярджаў, што ў лютым у палку Хвастоўца магло налічвацца 500 лісоўчыкаў. Гл. ліст Я. К. Хадкевіча да Л. Сапегі, Быхаў 16 II 1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 174-177. Паводле А. Кучыны, у склад палка ўваходзілі казацкія роты Чалядкі (100), Чарнацкага (100), Быўкавецкага (100), пяцігорская рота Быўкавецкага (100), а таксама казакі Захара Зарудскага (180).
[59] Асалы — 300, Саломіны — 50; Сакульскага — 200 конных, „з Камізою” — 60-70 конных і пешых.
[60] Я. К. Хадкевіч да А. Сапегі, Крэтынга 18 V1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 225-227.
[61] Гл.: T. Bohun, Moskwa 1612, Warszawa 2005.
[62] АМГ, т. I, nr 83, s. 123-125; пар. Я. К. Хадкевіч да А. Сапегі, Крэтынга 18 V 1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 225-227.
[63] Koпія ліста сына П. Бурага, BCzart, TN, rkps 108, s. 631; Biblioteka Raczyńskich (далей: BR), rkps 75, k. 1; Книга сеунчей 1613-1619 гг., s. 26.
[64] П. Буры да NN, Дуброўна 1 VI1614, BCzart., TN, rkps 108, nr 194, s. 807-809; BR,rkps 75, k. 45-45v.
[65] Л. Сапега да Жыгімонта III, Вільня 11 VII 1614, BPAN Kr., rkps 354, k. 7v (koncept); Новый летописец, s. 134-135.
[66] Instrukcyja urodzonym panom Andrzejowi Świejkowskiemu, Mikołajowi Worońcowi, strażnikowi smoleńskiemu, Adamowi Wiśniewskiemu, posłom naszymna konwokacyją WXL w roku 1614 przypadającą wyprawionym, BPAN Kr., rkps365, k. 68-69v (арыг.); Я. К. Хадкевіч да Я. Валовіча, Быхаў 19 НІ 1614, BN, BOZ,rkps 960, s. 317.
[67] Смаленская залога да К. Радзівіла, Смаленск 31 VIII 1613, AGAD, AR, dz. II, nr 611,s. 1-3 (арыг.).
[68] РК1613-1614, s. 259-260; ДР, т. I, s. 141.
[69] Жыгімонт ІІІ да Я. К. Хадкевіча, Варшава 26 VII 1614, BPAN Kr., rkps 358, nr 88,k.177-177v(арыг.)
[70] Універсал Яну Карвацкаму, Kрэтынга 4 VIII 1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 240; Я. К. Хадкевіч да Я. Карвацкага, Kрэтынга 10 VIII 1614, тамсама, s. 241; ён жа да таго ж, Kрэтынга 17 VIII 1614, тамсама, s. 248-249.
[71] Ухвала віленскай канвакацыі, Вільня 11 X 1614, AGAD, AR, dz. II, nr 614, s. 1-20; асэкурацыя для гетмана, Вільня [11] X 1614, тамсама, nr 613, s. 1-3 (арыг.); A. Rachuba, Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763, Warszawa 2002, s. 260-261; A. Filipczak-Kocur, цыт. праца, s. 294.
[72] Я. К. Хадкевіч да „смалян”, Вільня 13 X 1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 266; Я. К. Хадкевіч да А. Сапегі, Ляхавічы 27 X1614, тамсама, s. 278-281.
[73] Я. К. Хадкевіч да харугвы М. Глябовіча і С. Багушэўскага, Ляхавічы 4 XI1614, BN,BOZ, rkps 960, s. 285; ён жа да Сапегі, Ляхавічы 6 IX 1614, тамсама, s. 285-287.З новананятых ротаў у акцыі дакладна ўдзельнічала гусарская рота Адама Пакірскага. Гл.: Я. К. Хадкевіч да полацкай шляхты, Быхаў 6 XII 1614, BN, BOZ,rkps 960, s. 302-303.
[74] Я. К. Хадкевіч да Л. Сапегі, Глуск 14 XI1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 296.
[75] Я.К. Хадкевіч да Я. Валовіча, Быхаў 19 XII 1614, BN, BOZ, rkps 960, s. 317-323.
[76] Я.К. Хадкевіч да Я. Кішкі, Быхаў 13II1615, BN Я.К. Хадкевіч да Я. Кішкі, Быхаў 13II1615, BN, BOZ, rkps 960, s. 367-368; K. Tyszkowski, Wojna o Smoleńsk 1613-1615, s. 145-146. Пра вытокі сойму 1615 г. гл.: S.Ochmann, Sejmy z lat 1615-1616, Wrocław 1970.
[77] Гл.: W. Polak, Misja gońca moskiewskiego Denisa Oładina w Rzeczpospolitej w 1613 roku, „Almanach Historyczny”, t. 2, 2000, s. 75-106; ён жа, Nieudana misja gońca cesarskiego Jakuba Henckla von Donnersmarck i gońca senatu Rzeczypospolitej Jana Hrydzicza do Moskwy w 1613/1614 r., „Czasy Nowożytne” (далей: CN), t. VIII (IX),2000, s.137-172; ён жа, Misja posłów moskiewskich Fiodora Żeliabuskiego i Semena Matczina w Polsce w 1615 r., CN, t. XVI, 2004, s. 11-55.
[78] А. Сапега да Я.К. Хадкевіча, Смаленск 23 I1617, BR, rkps 77, k. 237-237v (арыг.); А. Сапега да Я.К. Хадкевіча, Орша 29I1617, тамсама, k. 241-241v (арыг.)

Наверх

Анджэй Рахуба. Мабілізацыйны высілак ВКЛ пад час вайны 1654–1667 г.

Снежня 17, 2008 |


Выбух вайны з Масквой улетку 1654 г. (хоць ён і не быў нечаканым) заспеў Вялікае Княства Літоўскае не надта добра падрыхтаваным да адпору захопнікам. Перш за усё, не была гатова стрымаць імпэтны націск ворага Смаленская крэпасць,якая,якпаказаліранейшыя войны, з’яўлялася ключавым элементам абароны краіны і якую слушна называлі брамай Вялікага Княства Літоўскага1. Не лепш выглядала справа з палявой арміяй, што налічвала (напэўна, пад час праведзенага 7 верасня 1653 г. генеральнага перапісу) 12 540 пайкоў i коней2, або каля 11 200 жаўнераў, a на яе ўтрыманне патрабаваўся 1 604 983 злотых3. Гэтую армію складалі 3 харугвы гусараў (374 коннікі)4, 4 адзінкі рэйтараў (1020 пайкоў)5, 26 казацкіх харугваў (2274 коннікі)6, 9 татарскіх харугваў (960 коннікаў)7,11 адзінак драгунаў (2974 пайкоў)8, 9 адзінак нямецкай пяхоты (4088 пайкоў)9, 7 харугваў польскай (венгерскай) пяхоты (850 чалавек)10. Аднак, напэўна, гэта не ўсе вайсковыя адзінкі, якія былі ў той час на вайсковай службе, бо нейкая іх колькасць знаходзілася таксама ў гарнізонах дзяржаўных крэпасцяў або не была ўлічана пры перапісе11. А паколькі войска было прафесійнае і некалькі гадоўудзельнічалаўбаях, то гэтая армія была не толькі сама па сабе значнай вайсковай сілай, але, перш за усё, добрай кадравай школай для нованабраных харугваў. Таму ў сваім пасланні першаму сойму 1654 г. кароль прапанаваў перш за ўсе захаваць без зменаў колькасць войска Вялікага Княства і прызначыць на яго ўтрыманне нявыплачаныя падаткі (рэтэнты), а таксама ўхваліць на гэтую патрэбу новыя падаткі12. I ўсё ж гэта была невялікая армія, у значнай ступені змучаная бойкамі з казакамі і сялянскімі атрадамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама пастаяннымі клопатамі аб атрыманні платы i забеспячэнні харчамі. Напэўна, гэтая армія не мела поўнага асабовага складу, асабліва ў замежных адзінках, камандзіры якіх былі зацікаўлены ў фал ьсіфікацыі дадзеных. Калі ацэньваць рэальна, армія ВКЛ магла складацца тады прыблізна з 9500 — 10 000 чалавек13 i не магла процістаяць магутнай маскоўскай навале, якая ўлетку 1654 г. распачала атаку Вялікага Княства адразу некалькімі арміямі, што разам складалі 60-80 тыс. жаўнераў.

Аднак на другім сойме 1654 г. ліцвіны пагадзіліся выставіць супраць Масквы разам 15 тыс. жаўнераў, але затое на іх утрыманне было вызначана ажно 22 падымных і абвешчана таксама паспалітае рушанне14. Павелічэнне арміі павінна было адбыцца праз фармаванне дадатковых баявых адзінак максімальнай колькасцю 5600 ставак салдацкай платы15, або каля 5000 чалавек. Гэта меліся быць 3 харугвы гусараў (440 коннікаў)16, 6 адзінак рэйтараў (920 пайкоў)17, 9 казацкіххаругваў (1180 коннікаў)18,4 татарскія харугвы (450 коннікаў)19, 10 адзінак драгунаў (1560 пайкоў)20, 1 рэгімэнт нямецкай пяхоты (600 пайкоў)21 i 2 харугвы польскай пяхоты (300 чалавек)22. Але на самай справе адразу не ўдалося дасягнуць такой колькасці, бо са спісу войска, напэўна, складзенага пад час Менскай камісіі ў канцы 1654 г., вынікае, што ўся армія налічвала 15 227 салдацкіх ставак23, або каля 13,5 тыс. жаўнераў, але гэтак званы новы набор меў толькі 2706 ставак (каля 2500 чалавек). Ён складаўся з 2 адзінак рэйтараў (684 пайкі)24, 5 або 6 казацкіх харугваў (686-806 коннікаў)25,

3 або 4 татарскіх харугваў (400-520 коннікаў)26, 3 адзінакдрагунаў (616 пайкоў)27 i адной харугвы польскай пяхоты(200 чалавек)28. Акрамя таго, адбылася некаторая заменахаругваў i ўмацаванне дывізіі вялікага гетмана29, a часткафармаванняў дадатковага набору недзе згубілася, хоць увогуле гэтыя фармаванні існавалі30!

У канцы 1654 i на пачатку 1655 г. далучыліся ўрэшце да арміі спозненыя войскі дывізіі левага крыла. Гэта былі аж 4 харугвы гусараў (440 коннікаў)31, хоць іх колькасць далёка не дасягала запланаванай32. Адна з гэтых харугваў,выслужыўшы толькі чвэрць, згарнулася33. Прыбылі таксама4 харугвы рэйтараў (396 пайкоў)34, не менш чым 4 казацкіяхаругвы (510 коннікаў)35, 4 татарскія харугвы (500-550 коннікаў)36, 5 адзінак драгунаў (1600 пайкоў)37, рэгімэнт нямецкай пяхоты (600 пайкоў)38. У некаторых харугвах была праведзена дадатковая мабілізацыя, якая павялічыла іх колькасць39, акрамя таго да арміі далучыліся, хоць невядома, на якой падставе (можа, былі дадаткова набраныя, або, хутчэй за ўсё, адкамандзіраваныя), прыватныя войскі Сапегаў, якія да гэтай пары заставаліся на кароннай службе, або як прыватнае войска падканцлера Казіміра Лявона Сапегі. Гэта была яго казацкая харугва, татарская харугва i 3 харугвы драгунаў, а таксама гусары віцебскага ваяводы Паўла Сапегі (120), і магчыма, казакі смаленскага ваяводзіча Міхала Лявона Абуховіча (120)40. Тым не менш, пасля няўдалай зімовай кампаніі на пачатку 1655 r. армія ВКЛ была крайне змучаная, моцна вынішчаная, а асабовы склад асобных баявых адзінак, напэўна, быў далёкі ад вызначанага ў спісах. Аднак размах левага крыла павялічыўся ў выніку аперацыйных захадаў, хаця таксама трэба памятаць, што працэс умацавання ўзброеных сілаў працякаў адначасова з іх аслабленнем, не толькі ў выніку стратаў у баях і дэзерцірства, але таксама праз ліквідацыю часткі харугваў. Прычыны гэтага былі розныя (пераважна эканамічныя), a пашырэнне з’явы да канца не высветлена.

Армію падтрымлівалі (часам толькі тэарэтычна) атрады валанцёраў неакрэсленай колькасці41, і, урэшце, не былі ў складзе арміі, але, праўдападобна, дзейнічалі пры галоўнай арміі харугвы татарскіх дабравольцаў з Ханства. Пра тое, што ахвотных служыць у арміях Рэчы Паспалітай было шмат, успамінаў у дзённіках Станіслаў Друшкевіч42. Гэты факт пацвярджае таксама прысутнасць дабравольцаў з Ханства ў арміі Радзівіла43.

Павінна была таксама стаць пад ружжо шляхта праз паспалітае рушанне, але напэўна амаль заўсёды яна ўрэшце прымала пастанову замяніць гэты цяжкі для сябе абавязак, выставіўшы мабілізацыйныя харугвы44. Невядома, аднак, наколькі шмат гэтых харугваў было набрана і, такім чынам, колькі чалавек усяго было змабілізавана. Невядома таксама, ці выступілі павятовыя харугвы пад сваімі сцягамі, а калі так, то колькі, калі б не дзеля ўдзелу ў бітвах, то каб бараніць свае паветы да часу выстаўлення мабілізацыйных адзінак. У Віленскім павеце, напрыклад, былі выстаўлены аж чатыры такія харугвы, але колькасць людзей у іх невядомая. Акрамя таго, уласным коштам выставілі харугвы: казацкую — віленскі біскуп Юры Тышкевіч, a драгунскую45 — віленскія езуіты. Жамойцкая шляхта вырашыла выставіць 200 гусараў i 300 казакоў46, упіцкая шляхта — 150 казакоў47. Напэўна, некаторыя сілы выставілі таксама жамойцкі біскуп і езуіты з гэтага княства, таксама магчыма, што і іншыя касцельныя арганізацыі, і нават розныя іншыя рэлігійныя суполкі. Вядома, напрыклад, што віленскія яўрэі выставілі харугву „з добрым рыштункам”, якая налічвала 130 чалавек. „Пра падобнае раней ніколі не было чуваць” — занатаваў здзіўлены Форбэк-Леттаў48. Пра колькасны склад гэтых атрадаў мы можам меркаваць на падставе дадзеных, прыведзеных на 1655 г. Бо тады, не лічачы Віленскага павета, Браслава і Берасця, якія трымаліся дзякуючы паспалітаму рушанню, іншыя, яшчэ не занятыя варожымі войскамі землі Вялікага Княства (усяго 12), меліся выставіць 2705 коннікаў, ці ў сярэднім па дзве харугвы колькасцю па 110 коннікаў на адну адміністрацыйную адзінку. На самай справе Ашмяны і Жамойць выставілі аж па 500 коннікаў, a Наваградак 30049. Але гэтага было няшмат, улічваючы, што жамойцкі перапіс у 1621 г. выявіў 1292 грамадзян, абавязаных да службы ў войску50, a ў Наваградскім павеце ў 1651 г. у спіс абавязаных было ўключана 400 чалавек, а самі мясцовыя магнаты (пяць Радзівілаў i адзін Сапега) дзякуючы сваім матэрыяльным магчымасцям51 выставілі амаль 1200 коннікаў. Калі мы пагодзімся з Юзэфам Можам, што ў 1650 г. насельніцтва Вялікага Княства налічвала каля 4,5 млн чалавек52, то мабілізацыя максімальна 20 тыс. чалавек не была занадта вялікім высілкам, бо гэтая лічба складала каля 0,5% усяго насельніцтва. Тут я звяртаюся да фінансавых магчымасцяў дзяржавы, не толькі ў глабальным сэнсе (наяўнасці грошай у казне і ў грамадзян), але і ў тэхнічным (непаваротлівасці скарбовай адміністрацыі). Напэўна, магчымасці гэтыя былі невялікія, хоць выклікае здзіўленне факт, як даволі лёгка шляхта на сойміках пагаджалася выставіць павятовыя вайсковыя атрады за вялікія грошы, але не хацела даваць грошай на ўтрыманне дзяржаўнай арміі.

Параза войска Вялікага Княства Літоўскага пры сутыкненні з маскоўскай арміяй 8 жніўня 1655 г. пад Вільняй выклікала перш за ўсё яго падзел на дзве дывізіі, з якіх адна адступіла пад Вежболаў, дзе задэкларавала сваю вернасць каралю Яну Казіміру53, a другая, пад камандай абодвух гетманаў, адступіла на Жамойць. Там пасля падпісання дамоваў са Швецыяй у Ясьвойнах i Кейданах дайшло да падпарадкавання Вялікага Княства ўладзе Карла Х Густава. Незадаволеныя гэтым харугвы нацыянальных фармаванняў, дадаткова падбухтораныя гетманам Гасеўскім, некалькімі часткамі ўцяклі з Жамойці на поўдзень, каб канчаткова злучыцца з вежбалоўскімі канфедэратамі, часткова перайсці на службу да брандэнбургскага электара, а часткова дайсці да Берасця, дзе каля Казіміра Лявона i Паўла Яна Сапегаў збіраліся натоўпы ўцекачоў з тэрыторый, занятых маскоўскімі войскамі, прыватныя атрады Сапегаў i рэшткі сілаў рэгулярнай арміі54. Нейкая частка сілаў арміі ВКЛ (каралеўскі полк) яшчэ раней па загадзе Яна Казіміра далучылася да яго, каб, як і каронная армія, паддацца шведскай уладзе55.

Працэс павольнага аднаўлення арміі Вялікага Княства пачаўся ў другой палове 1655 i першай палове 1656 г.56. Галоўным яго арганізатарам быў Павел Ян Сапега, ваявода віцебскі i рэгімэнтар войска ВКЛ, a пасля ваявода віленскі i вялікі гетман, які пачаў рыхтавацца ў Берасці да барацьбы са Швецыяй і Масквой57. Праўда, ён не стварыў новых харугваў гусараў, а толькі прыняў 3 са старога набору i павялічыў ix (разам яны склалі 600 коннікаў)58, але да наяўных 22 казацкіх харугваў, частка з якіх змяніла ротмістраў, рэарганізавалася і ўмацавалася кадрамі, у выніку чаго ўтварылася 21 харугва колькасцю 3217 коннікаў59, дадаў не менш чым 13 новых (1661 коннікаў)60, прыняў 13 татарскіх харугваў (1560 коннікаў)61, дадаючы да іх, напэўна, не менш чым 3 новыя (360? коннікаў)62, пачаўтаксама ствараць свае ўлюбёныя фармацыі драгунаў. Пасля страты 3 харугваў (300 чалавек) пад Вярховічамі63 ён сфармаваў 4 новыя адзінкі (720 пайкоў)64, прыняў 2 харугвы драгунаў (220 пайкоў)65 і 3 харугвы нямецкай пяхоты (380 чалавек?)66, якія ў лютым 1656 г. уцяклі ад шведаў, а замест знішчанай пад тымі ж Вярховічамі харугвы польскай пяхоты67 утварыў дзве новыя (240 чалавек)68 і меў таксама ўжо прынятую ад Гасеўскага вельмі моцную харугву (200 чалавек)69. Такім чынам, да паловы 1656 г. вялікі гетман Сапега меў пад сваім кіраўніцтвам армію, якая налічвала больш чым 9100 коней i пайкоў, або каля 8200 чалавек. Верагодна, што войска было крыху меншае, бо харугвы не мелі поўнага складу, але, магчыма, і крыху большае, бо некаторыя атрады знаходзіліся на ўтрыманні магнатаў як іхнія прыватныя (напрыклад, Міхала Казіміра Радзівіла70, Казіміра Лявона Сапегі, a потым Паўла Яна Сапегі71 — у асноўным як каманды аховы замкаў), іншыя ж, як валанцёры, не ўвайшлі ў склад наёмнай арміі (галоўным чынам на Беларусі72 i Жамойці73), a некаторыя баявыя адзінкі заставаліся на ўтрыманні паветаў: Лідскага74, Вількамірскага75, Жамойці76 i іншых77. Магчыма таксама, што Павел Сапега ўтварыў яшчэ нейкія іншыя атрады, пра якія не захавалася (ці дагэтуль не знойдзена) звестак, магчыма таксама, што яго вядомыя прыпаведныя лісты не ўсе былі на той час выкананы78. Да пералічанага варта было б дадаць утвораныя ўжо ў траўні і чэрвені 1656 г. палявым гетманам Гасеўскім новыя атрады, далучаныя да ягонай уласнай дывізіі, да якой таксама потым былі далучаны некалькі харугваў з арміі Сапегі: гусарская i панцырная Гасеўскага, казацкая Станіслава Ліпніцкага, а таксама татарскія: Гасеўскага і Давіда і Мікалая Бараноўскіх. Вялікі падскрабі напачатку сфармаваў 2 казацкія харугвы (270 коннікаў)79 i З баявыя адзінкі драгунаў (820 коннікаў)80, што павялічыла рэгулярную армію Вялікага Княства Літоўскага да 10 248 коней i пайкоў, або да колькасці блізу 9000 жаўнераў. Калі ўлічыць, што гэтае новае войска было ўтворана на вельмі невялікай рэкрутацыйнай тэрыторыі, за невялікія грошы ў форме авансаў, то яно было не толькі вялікім абцяжарваннем для насельніцтва, але таксама вынікам вялізнага мабілізацыйнага высілку. Тым не менш створаныя сілы былі занадта слабымі, каб вызваліць краіну (ВКЛ) з-пад улады расійскага цара і шведскага караля.

Таму ў другой палове 1656 г. абодва гетманы Вялікага Княства правялі чарговы набор у дзве незалежныя пад уласным камандаваннем дывізіі, якія дзейнічалі зусім на іншай прасторы — так званую дывізію правага крыла (вялікага гетмана) на польска-літоўскім памежжы і дывізію левага крыла (палявога гетмана) — у Жамойці (таму гэтую дывізію часта называлі жамойцкай) і яе ваколіцах. Такім чынам, Сапега прынамсі часткова кампенсаваў сабе перадачу ў дывізіі Гасеўскага сваіх гусараў, арганізаваўшы стварэнне 100-коннай харугвы Марцыяна Агінскага81. Да гэтага ён дадаў 5 казацкіх харугваў (756 коннікаў)82, 2 татарскія (320 коннікаў)83, 1 харугву драгунаў (120 коннікаў)84, 1 харугву польскай пяхоты (150 чалавек)85, што склала разам 14 460 коней i пайкоў, або 13 000 чалавек. Але некалькі атрадаў перайшло ў войска Гасеўскага, a некалькі далучылася да кароннага войска86, і ў тым ліку да дывізіі так званага правага крыла, таму ў канцы 1656 г. у наяўнасці былі: 3 харугвы гусараў (469 коннікаў), 34 казацкія харугвы (4320 коннікаў), 12 татарскіх харугваў (1540 коннікаў), 7 адзінак драгунаў (1060 коннікаў), 3 харугвы нямецкай пяхоты (380 чалавек) і 4 харугвы польскай пяхоты (590 чалавек). Разам дывізія правага крыла налічвала 8359 коней i пайкоў, або блізу 7500 жаўнераў.

Куды большую мабілізацыю асабовага складу праводзіў Вінцэнт Гасеўскі. Дзве харугвы гусараў (400 коннікаў)87, 14 казацкіх харугваў (1840 коннікаў)88, 5 татарскіх (620 коннікаў)89, 6 харугваў рэйтараў (694 коннікаў)90, 18 баявых адзінак драгунаў (2945 коннікаў)91 утварылі дывізію левага крыла, якая налічвала толькі 6499 коней i пайкоў, або блізу 5800 чалавек. Разам гэта склала блізу 13 300 жаўнераў, не лічачы, хутчэй за ўсё, даволі значных атрадаў валанцёраў, некалькіх прыватных баявых адзінак, а таксама сілаў, прыцягнутых паветамі ў невядомай колькасці.

Як вынікае з праведзенага падліку, у арміі ВКЛ амаль не было чужаземнай пяхоты пры вельмі вялікай колькасці драгунаў — ідэальнага войска ў тагачасных войнах, якое вельмілюбіліабодва гетманы. Год 1657угэтым сэнсе прынёс толькі невялікія змены. Так, гетман Сапега ў першай палове 1657 г. выдаў прыпаведныя лісты толькі на дзве татарскія харугвы (200 коннікаў)92, але ажно на 7 баявых адзінак драгунаў (764 коннікаў)93.І калі адна харугва (120 коннікаў) гэтым часам згарнулася94, a таксама пасля капітуляцыі Берасця была страчана нядаўна сфармаваная харугва нямецкай пяхоты (174 пайкоў)95, то затое функцыянавала харугва венгерскай пяхоты ротмістра Паўла Зэрэні96, хутчэй за ўсё як надворная гетманская і на ягоным утрыманні. Такім чынам, дывізія правага крыла часова павялічылася да 11 380 коней і пайкоў, але потым у палове 1657 г. яна налічвала 9203 коней і пайкоў, або блізу 8300 чалавек.

Значна павялічылася ў гэты час і жамойцкая дывізія палявога гетмана. Хаця з яе складу згарнуліся аж 4 казацкія харугвы (460 коннікаў)97, a набраныя былі толькі 2 новыя (240 коннікаў)98 і адну згорнутую татарскую харугву замянілі іншай99, але было набрана аж 7 баявых адзінак рэйтараў (655 коннікаў)100, 5 адзінак драгунаў (1850 коннікаў)101, дзве харугвы нямецкай пяхоты (200 пайкоў)102i 2 харугвы польскай пяхоты (200 чалавек)103, што ў выніку павялічыла колькасны склад дывізіі да 9184 коней і пайкоў, або 8300 чалавек. Такім чынам абедзве дывізіі дасягнулі колькаснага складу ажно 18 387 коней і пайкоў (блізу 16 500 чалавек). Можна лічыць, што гэта была найбольшая армія ў тагачаснай гісторыі ВКЛ, а яе колькасць усё павялічвалася.

У другой палове 1657 г. гетман Сапега набыўдзве казацкія харугвы (270 коннікаў)104, 9 баявых адзінак драгунаў (880 коннікаў)105, але страціў ажно 7 (546 коннікаў)106, такім чынам ягоныя сілы выраслі толькі да 9807 коней і пайкоў (блізу 8800 чалавек).

Гасеўскі таксама ўжо не павялічваў кавалерыі, бо ўтварыў толькі адну харугву (120 коннікаў)107, але павялічыў армію аж на 7 харугваў рэйтараў (768 коннікаў)108, з якіх неўзабаве чвэрць згарнулася (120коннікаў)109. Але замест дзвюх згорнутых харугваў драгунаў (200 коннікаў)110 ён утварыў 3 новыя (340 коннікаў)111, а таксама пачаў павялічваць урэшце колькасць нямецкай пяхоты, утвараючы 5 новых харугваў (500 чалавек)112. У выніку пад яго камандаваннем у канцы 1657 г. знаходзілася ажно 10 592 коней і пайкоў, або блізу 9600 чалавек. Разам наёмная армія Вялікага Княства Літоўскага налічвала 20 399 коней і пайкоў (блізу 18 000 жаўнераў). Падтрымлівалі яе конныя групы валанцёраў, кожная з якіх складалася з некалькіх соцень коннікаў. Такія групы дзейнічалі пераважна на далёкіх тэрыторыях Беларусі. Акрамя таго, у канцы 1657 г. рэгулярнай арміі Вялікага Княства маглі дапамагаць баявыя адзінкі канюшага ВКЛ Багуслава Радзівіла, якія часова стаялі ў Слуцкай крэпасці, пасля таго як у выніку веляўска-быдгоскага трактату князь Багуслаў вярнуўся пад уладу караля Яна Казіміра. Гэтыя атрады налічвалі каля 1000 жаўнераў (драгуны і пяхота)113, але шанс выкарыстаць іх у полі быў невялікі, ва ўсякім разе моцна абмежаваны, хоць сам Радзівіл і быў зацікаўлены ў тым, каб перадаць кошт утрымання гарнізона дзяржаве.

Першая палова 1658 г. у дывізіі вялікага гетмана прынесла толькі чарговае ўзбуйненне корпусу драгунаў на 620 коннікаў114, і такім чынам агульная колькасць драгунаў павялічылася да 2290 коннікаў, а ўсе сілы ўвогуле — да 10 427 коней і пайкоў (блізу 9,4 тыс. чал.).

Больш значныя змены адбыліся ў дывізіі Гасеўскага, якая страціла 3 казацкія харугвы (390 коннікаў)115, 3 харугвы рэйтараў (368 коннікаў)116 i 2 харугвы драгунаў (200 коннікаў)117. Гэтай страты не магло рэкампенсаваць утварэнне дзвюх казацкіх харугваў (320 коннікаў)118, што прывяло да змяншэння колькасці жаўнераў левага крыла да 9954 коней і пайкоў (блізу 9000 жаўнераў). У гэты час абедзве дывізіі мелі прыблізна аднолькавую велічыню, a іх агульны колькасны склад быў на ўзроўні 20 тыс. коней і пайкоў, або 18 тыс. жаўнераў.

Другая палова 1658 г., калі аднавілася вайна з Масквой, прынесла даволі істотныя змены ў абедзвюх дывізіях. Так, гетман Сапега страціў дзве казацкія харугвы (228 коней)119, але страта была рэкампенсавана праз стварэнне адной вялікай (200 коннікаў)120 харугвы. У чарговы раз гетман таксама значна ўмацаваў корпус драгунаў на 4 новыя адзінкі (1054 коннікаў)121, такім чынам яго дывізія дасягнула колькаснага складу 11 453 коней і пайкоў.

Левае крыло таксама нязначна ўмацавалася колькасна, хоць параза пад Вэркамі прынесла не толькі страту камандуючага, гетмана Гасеўскага, але і вялікай колькасці людзей. Пачала несці службу харугва гусараў новага камандуючага, Самуэля Камароўскага, абознага ВКЛ (120 коннікаў)122, дзве харугвы рэйтараў(194?) былі ператвораныў казацкія (220)123, а згорнутую харугву рэйтараў (63?) i харугву драгунаў (135 коннікаў)124 замяніла ўтварэнне дзвюх такіх самых харугваў  (320 коннікаў)125 i пешага палка (600 чалавек)126. Такім чынам, жамойцкая дывізія зноў павялічылася да колькасці 10 822 коней і пайкоў, a ўся армія дасягнула 22 275 коней і пайкоў, або блізу 20 000 жаўнераў. Але насамрэч гэтага войска было значна менш, бо існуе шмат сведчанняў пра недахоп у харугвах арміі ВКЛ значнай часткі іх спісавага складу. Гэта было выклікана, з аднаго боку, стратамі ў баях, якія вяліся з маскоўскім войскам, шведамі i казакамі, a з другога боку — нежаданнем несці вайсковую службу без аплаты. Усё часцей адбываліся замешкі ў арміі, узнікалі канфедэрацыі не толькі па палітычных матывах, гэта даводзіла, што жаўнеры ўсё больш неахвотна пагаджаюцца на службу ў войску без аплаты. Таму згортвалася даволі шмат харугваўі цяжка было знайсці новых людзей, ахвотных да службы ў арміі.

Гэтыя з’явы сталі добра відавочнымі ў 1659 г. У першай палове гэтага года ў дывізіі правага крыла згарнуліся наступныя харугвы: 1 гусарская (100 коннікаў)127 i 4 казацкія (470 коннікаў)128, а ў дывізіі правага крыла — 2 казацкія (240 коннікаў)129 i 1 драгунаў (200 коннікаў)130, што ў выніку паменшыла армію на 1010 коннікаў (да 21 265 коней і пайкоў, 10 883 i 10 382 адпаведна).

Спробы інтэнсіфікацыі вайсковых дзеянняў супраць шведаў у Курляндыі i расійцаў у Ўсходняй Беларусі, a таксама неабходнасць здабывання замкаў прымусіла абодвух камандуючых да рашучага ўмацавання пешых сілаў. У другой палове 1659 г. гетман Сапега вымушаны быў пагадзіцца з адыходам са службы аж 5 казацкіх харугваў (640 коннікаў)131, але на іх месца прыйшла адна казацкая харугва з жамойцкай дывізіі (200 коннікаў)132, 6харугваўдрагунаў (640 коннікаў)133 і 3 адзінкі нямецкай пяхоты (410 пайкоў)134, што ў выніку зноў павялічыла яго армію да 11 493 коней і пайкоў.

Дывізія левага крыла ў гэты час страціла, як было сказана, дзеля правага крыла адну казацкую харугву (200 коннікаў) і 3 харугвы драгунаў (320 коннікаў), што толькі часткова рэкампенсавала гэта стварэннем адной харугвы драгунаў (120 коннікаў)135, бо дзве харугвы нямецкай пяхоты (200 пайкоў)136 былі ўтвораны ў выніку рэфармавання драгунскіх харугваў. У выніку гэтая дывізія зменшылася да 9982 коней і пайкоў. Такім чынам, наёмная армія Вялікага Княства Літоўскага ў канцы 1659 г. складалася тэарэтычна з 21475 коней і пайкоў, або блізу 19 300 чалавек. На самай жа справе яна была прыкладна на 1/3 меншай, бо многія адзінкі моцна пацярпелі ў выніку баявых дзеянняў, шмат з якіх было прайграна, а таксама ў выніку клопатаў з аплатай і харчаваннем.

Паразы ў баях з арміяй Івана Хаванскага на мяжы 1659/60 г., вынікам якіх былі вялікія страты асабовага складу харугваў, цяжкая кампанія супраць шведаўу Курляндыі і, нарэшце, вайсковая канфедэрацыя ў Драгічыне вясной 1660 г., калі шмат харугваў пагражалі згарнуцца137, не выклікалі, аднак, значных зменаў у колькасным складзе арміі ВКЛ. Найбольшая ліквідацыя харугваў адбылася ў траўні: згарнулася казацкая харугва гетмана (“блакітная”, 200 коннікаў) i татарская (100 коннікаў)138. Тым часам яшчэ ў лютым да службы прыступілі дзве харугвы рэйтараў (першыя ў гэтай дывізіі!) (200 коннікаў)139 і яшчэ адна харугва драгунаў (120 коннікаў)140 i, напэўна, дзве харугвы нямецкай пяхоты (240?)141. У выніку гэтая група войскаў павялічылася ў лютым да 11 753 коней і пайкоў. Тэарэтычна такая (бо частка адзінак несла службу па абароне замкаў, а колькасць некаторых харугваў была далёкая ад устаўнай) армія вырушыла летам 1660 г. на вялікае наступленне супраць маскоўскіх сілаў у хаўрусе з кароннай дапамогай Стэфана Чарнецкага. Насамрэч корпус гетмана Сапегі не налічваў больш за 6000 чалавек142.

Тым часам у жамойцкай дывізіі дайшло толькі да пераходу рэйтараў Віцінгофа на правае крыло і замены статуса трох харугваў рэйтараў на казацкія харугвы з аднолькавай колькасцю143. Таксама трэба памятаць, што летне-восеньская кампанія 1660 г. прынесла вельмі вялікі прырост нерэгулярных сілаў, а таксама павятовых, выстаўленых як паспалітае рушанне. Гэтыя сілы вялі баі з казакамі, не давалі спакою рэгулярным маскоўскім войскам і замкам, удзельнічалі ў іх блакадах і, нарэшце, неслі службу па ахове межаў паветаў i дапамагалі рэгулярнаму войску. Колькасць гэтых сілаў невядомая, але можна ўпэўнена казаць, што ў іхніх шэрагах было некалькі тысяч чалавек, прычым велічынёй i цяжкасцю для насельніцтва ВКЛ асабліва вялікімі былі арміі валанцёраў Аляксандра Русецкага, Караля Лісоўскага, Яна Буткевіча, Самуэля Аскеркі, Дыяніса Мурашкі. Верагодна, што 1660 год стаў мабілізацыйнай вяршыняй чалавечых рэзерваў у ВКЛ для барацьбы з ворагам, i цалкам праўдападобна, што ў гэты час на самай справе зброю ў рукі ўзялі (не толькі тэарэтычна) больш чым 20 000 чалавек.

Пасля заканчэння гэтай кампаніі былі зліквідаваны не толькі многія скліканыя толькі на перыяд 1-2 чвэрцяў самакіраваныя сілы і паспалітае рушанне, але таксама некалькі атрадаў рэгулярнай арміі. У дывізіі правага крыла былі згорнуты наступныя харугвы: адна казацкая (145 коннікаў)144, дзве рэйтарскія (200 коннікаў)145, адна татарская (100)146. Але часткова гэтая страта была запоўнена стварэннем дзвюх адзінак нямецкай пяхоты (320 пайкоў)147. У дывізіі левага крыла такіх з’яваў не назіралася, і яе колькасны склад не змяніўся. У выніку пад канец 1660 г. армія Вялікага Княства Літоўскага тэарэтычна налічвала 21 510 коней і пайкоў.

У 1661 г. адбыліся толькі невялікія змены колькасці жаўнераўу абедзвюх дывізіях, больш значныя — у другой палове года, што было звязана з утварэннем вялікай вайсковай канфедэрацыі. Такім чынам, у дывізію вялікага гетмана была прынятая на службу італьянская харугва (100 коннікаў)148 i харугва нямецкай пяхоты (90 пайкоў)149, aўлеткудзве адзінкі драгунаў (500 коннікаў)150, але адна харугва драгунаў (120 коннікаў)151 згарнулася, што ў выніку прывяло да павелічэння колькасці асабовага складу дывізіі да 12198 коннікаўiпайкоў. Але нічога не змянілася пасля перайменавання рэгімэнта драгунаў вялікага гетмана ў нямецкую пяхоту, камандаванне якой прыняў Вільгельм фон Клодт (480).

Трэба таксама адзначыць невялікі прырост і жамойцкай дывізіі, у якой утварылася новая харугва драгунаў (100 коннікаў)152, а адна з харугваў рэйтараў зноў ператварылася ў казацкую153. Такім чынам, армія ВКЛ у канцы лета 1661 г. тэарэтычна налічвала 22 180 коней i пайкоў.

Калі войска ўтварыла канфедэрацыю, у якую, аднак, увайшлі не ўсе баявыя адзінкі, то абодва яе праціўнікі пастанавілі ўзмацніць верныя ім сілы шляхам новых набораў. Такім чынам Сапега перавёў на рэгулярную службу адну з харугваў казацкіх валанцёраў (100 коннікаў)154, тры харугвы драгунаў (320 коннікаў)155 i польскую пяхоту (100 чалавек)156, што зноў павялічыла колькасць гэтай часткі арміі тэарэтычна аж да 12 718 коней i пайкоў. Гэта была тэарэтычная колькасць, якую можна лічыць вяршыняй адносна колькаснага складу на праця гуўсяготэрмінудаследаванняў. Канцлер Пац прыняў рашэнне ўключыць у дзяржаўную армію ўласных драгунаў (100 коннікаў), у выніку чаго дывізія левага крыла дасягнула колькасці 10 820 коней і пайкоў, a ўся армія Вялікага Княства ў канцы 1661 г. тэарэтычна налічвала 22 800 коней і пайкоў157. Гэта была рэкордная колькасць узброеных сілаў, якая ніколі — ні перад гэтым, ні пасля — не была дасягнута ў ВКЛ ажно да рэформаў вялікага сойму. Калі дапусціць, што ў гэты час у ВКЛ жыло блізу 2,5 млн. чалавек, то 20-тысячная армія складала амаль 1% жыхароў краіны, што сведчыць пра тэарэтычны рост арміі адносна стану 1654 г. на 100%. Зразумела, што войска ВКЛ набіралася не толькі на землях Вялікага Княства. І няма магчымасці прааналізаваць, якая менавіта частка была мабілізавана на тэрыторыі краіны. Верагодна, значная частка вайскоўцаў у замежных баявых адзінках і крыху менш у нацыянальных была набрана ў Курляндыі і Інфлянтах. Нашмат менш жаўнераў паходзіла з Прусіі, але тэрыторыямі набораў былі таксама каронныя землі (галоўным чынам Падляшша і Мазовія), у армію ішлі самыя розныя авантурнікі, прафесійныя вайскоўцы з усёй Еўропы, якія шукалі занятку, палонныя, дэзерціры, а таксама звольненыя са службы ў войску шведскія, маскоўскія, прускія і іншыя жаўнеры158.

Напрыканцы 1661 г. пачаўся павольны працэс згортвання арміі Вялікага Княства, на што значна паўплывала ліквідацыя Братэрскага Саюзу ў 1663 г., спрэчкі паміж абодвума гетманамі, недахоп грошай для дадатковых наёмных атрадаў. У выніку пасля пэўных зменаў і пераўтварэнняў арміі, выкліканых канфедэрацыямі і разлікамі скарбовай камісіі ў 1662 г., восенню 1663 г. сілы, якія рыхтаваліся да паходу супраць Масквы, налічвалі 19 374 коней і пайкоў (з улікам Слуцкага гарнізона), пры гэтым кавалерыі было 8756 коннікаў, a драгунаў і пяхоты 10 618 пайкоў. Адпаведна правае крыло ўтрымлівала 10 203 (у 100 харугвах), a левае — 9171 (у 96 харугвах) коней і пайкоў. Цікавая таксама была структура гэтай арміі. У ёй было 7 гусарскіх харугваў (931), дзве пяцігорскія (299), 10 харугваўрэйтараў (818), 39 казацкіх (4872), 17 татарскіх (1833), 117 драгунаў і пяхоты (10 118) і 4 польскай (венгерскай) пяхоты (500)159. Баявыя адзінкі драгунаў і пяхоты складалі амаль 55% усіх сілаў.

У няўдалай кампаніі супраць Масквы зімой 1663/64 г. армія Вялікага Княства Літоўскага панесла велізарныя страты ў людзях, конях i рыштунку160. Былі таксама распушчаны некаторыя баявыя адзінкі, найчасцей гэта здаралася пасля гібелі камандзіраў, у тым ліку дзве казацкія харугвы161, адна татарская162, адна харугва драгунаў163 i дзве харугвы польскай пяхоты164. Ліквідацыя амаль паловы арміі адбылася пасля смерці вялікага гетмана Сапегі (30.XII.1665), калі палявы гетман Міхал Казімір Пац загадаў згарнуць харугвы Сапегі і ягоных найбліжэйшых паплечнікаў, скарыстаўшы як прычыну заканчэнне вайны з Масквой. У 1666 i на пачатку 1667 г. былі ліквідаваны абедзве харугвы гусараў правага крыла (каралеўская і гетманская), 25 казацкіх харугваў (у тым ліку 19 з правага крыла), 8 харугваў рэйтараў, 8 татарскіх харугваў (у тым ліку 6 з правага крыла), 64 харугвы драгунаў і нямецкай пяхоты ў 19 атрадах (у тым ліку 38 харугваў у 10 баявых адзінках з правага крыла). Гэта склала разам 7354 жаўнераў. На службе засталося 7238 жаўнераў165, пераважна з левага крыла арміі, як больш адданага Пацам. У перыяд 1666-1667 г. не было створана ў прынцыпе ніякіх новых адзінак рэгулярнага войска, хоць частка з наяўных адзінак набыла новых камандзіраў ці была падзелена. Толькі дзеля паходу ў Кароне супраць бунту Любамірскага ўчэрвені 1666 г. гетман Міхал Казімір Пац сфармаваў новую харугву рэйтараў (79 коннікаў)166.

У цэлым 1654-1667 г. былі часам велізарнага мабілізацыйнага высілку грамадства, што дало вынік не толькі ў выглядзе шматлікай арміі. Адбылося таксама спусташэнне грамадскай казны, з якім дзяржава не здолела справіцца праз шмат наступных гадоў. Але нават такі вялізны высілак не здолеў вырашыць зыход вайны з Масквой на карысць Вялікага Княства, бо армія Вялікага Княства не магла перамагчы праціўніка ў полі, вярнуць свае крэпасці. Найбольш кволым звяном усёй сістэмы была фінансавая слабасць дзяржавы, якая не магла забяспечыць армію сродкамі ўтрымання.

Пераклад Бярнарды Івановай


1 Яшчэ ў сваім пасланні 1654 г. кароль дамагаўся, што трэба спешна ўзмацніць замак у Смаленску і аплаціць ягоны гарнізон — S. Ochmann-Staniszewska, Z.Staniszewski, Sejm Rzeczypospolitej za panowania Jana Kazimierza Wazy. Prawodoktryna-praktyka, 1I, Wrocław 2000, s. 167.
2 PAU/PANKr., rkps 1404,t.1, s. 156-159: Komput wojsk litewskich od Augusti 1653do 9 Februarii 1654. Назва, хутчэй за ўсё, паказвае стан арміі на 9II1654, з чым пагаджаецца таксама Bobiatyński, Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654-1655, Intereditions Zabrze 2004, s. 25, але мне нічога невядома пра праведзены тады перапіс. У канцы спісу пададзена, што лічба войска складае 12 653. Памылка ў падліках дапушчана на нямецкай пяхоце, якой было больш, чым паказана (замест 4088 дадзена 4201), або той, хто складаў спіс,памыліўся ў падліках.
3 Российская национальная библиотека в Санкт-Петербурге, (далей: РНБСПб.), Pol. F IV 133, k. 555-56v; Бібліятэка PAU/PAN у Кракаве (далей: PAU/PANKr.), rkps 1404/I, s. 154.
4 Януша Радзівіла, ваяводы віленскага і вялікага гетмана (169), Рыгора Мірскага,вялікага стражніка ВКЛ (83), Аляксандра Гілярыя Палубінскага, пісара палявогаВКЛ(122).
5 Януша Радзівіла (660), Юрыя Тэадора Тызенгаўза (120), Тэафіля Шварцгофа(120) і Эрнэста Яна Корфа (120).
6 Януша Радзівіла (150), Юрыя Караля Глябовіча (120), Багуслава Радзівіла, канюшага ВКЛ (120), Крыштафа Патоцкага, стольніка ВКЛ (100), Аляксандра Гілярыя Палубінскага (120), Яна Сасноўскага, кашталяна полацкага (100),Зыгмунта Адама Слушкі, надворнага харужага ВКЛ (100), Уладзіслава Юрыя Халецкага, старасты мазырскага (120), Юрыя Нямірыча, падкаморыя кіеўскага(100), Яна Быхаўца, стольніка троцкага (120), Лявона Яна Пагірскага (80), Пятра Уладзіслава Каменскага (120), Уладзіслава Нямірыча, старасты аўруцкага(64), Хрызастома Юндзіла (86), Нікадзіма Скіндэра (50), Самуэля Высоцкага(100), Яна Раманоўскага (100), Сымона Яна Паўшы (100), Станіслава Казіміра Бабраўніцкага (69), Стэфана Клімчыцкага (100), Яна Мяжынскага, маршалка вількамірскага (100), Рэміяна Юрыя Слушкі, ваяводзіча вендзенскага (26),Канстанціна Лявона Абадынскага (59), Юрыя Казіміра Дубровы (100), Лукаша Рассудоўскага (120), Мухавецкага (20).
7 Іслама Смольскага (150), Яхіі Мурзы Ахмецеевіча (100), Мікалая Малахоўскага(100), Мікалая Бараноўскага (100), Мустафы Улана Карыцкага (100), Рамана Сянкевіча (100), Абулевіча (60), Асана Лявушэвіча (120), Мустафы Бараноўскага(130).
8 Януша Радзівіла (200), Багуслава Радзівіла (700), Крыштафа Патоцкага (200),Аляксандра Гілярыя Палубінскага (120), Мацея Францкевіча Радзімінскага,палявога пісара ВКЛ (150), Эрнэста Яна Корфа (750), Эрдмана фон Гантцкоў,харужага дэрпцкага (400), Крыштафа Есьмана Сынкоўскага (120), Эрнэста фонОстэн-Закена (100), Эрнэста фон Нольдэ (100), Эзая Ячменскага (Герштэнцвейга) (134).
9 Януша Радзівіла (1050), Вінцэнта Гасеўскага (598), Юрыя Нямірыча (1000), Вільгельма Корфа, старасты арленскага (694), Самуэля Абрамовіча, старастыстарадубскага (176), Яна Оттэнгаўза (200), Гуга Мантгомеры (100), Тобія Попеля (150), Тэафіла Болдта (120).
10 Януша Радзівіла (капітан Самуэль Янушкевіч) (200), таго ж (капітан ЯнДмахоўскі) (100), Юрыя Караля Глябовіча (100), Багуслава Радзівіла (100), Марціна Блэндоўскага (100), Вацлава Шалеўскага (150), Войцеха Слаўкоўскага(100).
11 Напрыклад, няма ў спісе харугвы драгунаў Рыгора Крыштафа Мажэйкі (100), якая гарнізонам стаяла ў Віцебску (Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией для разбора и издания древних актов [далей: АВАК], t. V, Вільня 1871, s. 174), або татарскай Аляксандра Пултара Юзафавіча, якая несла службу ад 1651 г.
12 Ochmann-Staniszewska, Staniszewski, Sejm Rzeczypospolitej…, t.I, s. 167.
13 Bobiatyński (цыт. пр., s. 25) таксама лічыць, што літоўскія сілы былі меншыя,чым паказаныя ў спісе. У ліпені 1654 г. у абозе пад Оршай гетман меў 11211 коней і пайкоў (блізу 10 тыс. чал.) (PAU/PANKr., rkps 1404,11, s. 134-137). Іншы спіс, напэўна, складзены летам 1654 г., дае 11 750 коней і пайкоў (J. Wimmer,Wojsko i finanse Rzeczypospolitej w czasie wojny ze Szwecją 1655-1660, w: Wojnapolsko-szwedzka 1655-1660, pod red. J. Wimmer, Warszawa 1973, s. 52, przypis 55). Гэтыя спісы ў некаторых элементах значна адрозніваюцца: гусараў 374 i 330, рэйтараў у абодвух 1020, казакоў 2424 i 3120 (але разам з татарамі), татараў 960, драгунаў 2724 i 2260, нямецкай пяхоты 2909 i 4220, польскай і венгерскай пяхоты ў абодвух па 800.
14 Ochmann-Staniszewska, Staniszewski, Sejm Rzeczypospolitej…, t. I, s. 224; Volumina legum (далей: VL), t. IV, Petersburg 1859, f. 468, 472.
15 Пасля падліку прыведзеных у крыніцы дадзеных выяўляецца, аднак, штобыло толькі 5500 ставак (5450 у полі і 50 у Люцыне). Магчыма, памыліўся перапісчык пры вылучэнні пяхоты польскай ці татарскай (PAU/PANKr., rkps1404,t.1, s. 154-156).
16 Вінцэнта Гасеўскага, новага палявога гетмана (200), Юрыя Караля Глябовіча(120), Міхала Казіміра Радзівіла, крайчага ВКЛ (120).
17 Багуслава Радзівіла (200), Абрама Кройтца (240), Тэадора Бутлера (120),Крыштафа Гротуза (120), Вальтэра Корфа, старасты зыгвольскага (120), ЮрыяКлопмана (120).
18 Гасеўскага (200), Міхала Казіміра Радзівіла (150), Самуэля Камароўскага, абознага ВКЛ (120), Крыштафа Сцяткевіча (100), Крыштафа Шумскага (100), Канстанціна Паца (120), Казіміра Корсака, харужага полацкага (120), Юрыя Уладзіслава Юдыцкага, маршалка рэчыцкага (120), Яна Храпавіцкага, харужага смаленскага (100); акрамя таго дадаць харугву Глябовіча на 50 коннікаў.
19 Міхала Антонавіча Петрашэўскага, войскага мельніцкага (150 коннікаў гэтак званых дзікіх татараў, што прыбылі з Крымскага Ханства), Адама Бараноўскага(100), Асана Сахінчэвіча Гумацэвіча (100) i гетмана Гасеўскага (ротмістр Давід Рэйжэўскі) (100). Аднак, напэўна, было ўтворана 5 татарскіх харугваў, але пісар памылкова злучыў дзве ў адну, упісаўшы загадкавага ротмістра Дышлечновіча-Рэйсоўскага. Рэйсоўскі — гэта згаданы Рэйжэўскі, a Дышлечновіч — гэта нейкі загадкавы ротмістр, які выступае пад прозвішчамі Дышлямовіч, Дыніславовічі Дыплямовіч. Хутчэй за ўсё гэта Таўш Асановіч, які атрымаў прыпаведны ліст на 130 татараў 8 VII 1654 (Metryka Litewska. Księga wpisów nr 131, oprac. A.Rachuba, Warszawa 2001 (далей: MLKW131), nr 357.
20 Гетмана Гасеўскага (200), Глябовіча (100), Багуслава Радзівіла (300),Палубінскага (80), Самуэля Камароўскага (200), Ільяша Лонцкага (120), Янафон Мантэўфэль-Сэы (120), Закена (120), Тамаша Дрэвінскага (120) і МацеяГасеўскага (200).
21 Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага, генерала артылерыі ВКЛ.
22 Гетмана Гасеўскага (200) і Багуслава Слушкі (100).
23 БібліятэкаЧартарыскіху Кракаве (далей: Czart.), rkps 121, nr 151: Komput wojskaz popisów na komissyi produkowanych zebrany (памылкова датаваны 1629 г.!)
24 Людвіка Вэйхера, ваяводы мальбарскага (460) і Вінцэнта Гасеўскага (напэўна Кройтца i Гробэна) (224).
25 Вінцэнта Гасеўскага (209), Крыштафа Сцяткевіча (100), Марцыяна Аляксандра Агінскага, харужага троцкага (157), Крыштафа Шумскага (100), Самуэля Камароўскага, абознага ВКЛ (120). Мне абсалютна невядома, ці харугва нейкага Тарноўскага (120) была казацкая ці татарская (у спісе гэтыя віды конніцы не раздзелены), пры тым, што гэты ротмістр зусім невядомы.
26 Антановіча (150), Дыніславовіча [s=Асановіч?] (100), Чымбая (у спісе памылкова Яхіі, які быў толькі паручнікам у бацькі) Улана Малушыцкага (150) і верагодна вышэй названага Тарноўскага.
27 Багуслава Радзівіла (232), Самуэля Камароўскага (204) і гетмана Гасеўскага(180).
28 Гетмана Гасеўскага.
29 Такім чынам прыбылі казацкія харугвы Самуэля Караткевіча (92) і Рыгора Казіміра Падбярэзкага (150), татарская Аляксандра Пултара Юзафовіча (94), a адышлі казацкія Рэмігіяна Слушкі, Мяжынскага і Дубровы.
30 Рэйтарыя Багуслава Радзівіла (200), папісаная 1 X 1654 пад Смілавічамі(Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie (далей: AGAD), Archiwum Radziwiłłów (dalej: AR) dz. VII, pudło 21, nr 228), драгонія Палубінскага (80), высланая восенню 1654 г. пад Гомель, таксама як нямецкая пяхота Мікалая Дамініка Гедройця (120) і польская пяхота Багуслава Слушкі, надворнага падскарбія ВКЛ (200) і Юрыя? Куноўскага (100) (Archiwum Państwowe wKrakowie, Zbiór Rusieckich nr 70, s. 129), ці татарская Левушэвіча (гл. вышэй).
31 Фармальна ад 9 XI1654 г. у дзяржаўную армію былі ўлучаны харугвы: гетмана Гасеўскага (200), Міхала Казіміра Радзівіла (120), а ад 9II1655 Глябовіча (120) і каралеўская (паручнік А.Г. Палубінскі — гл.: M. Нагельскі, Chorągwie husarskie Aleksandra Hilarego Połubińskiego i króla Jana Kazimierza w latach 1648-1666,„Acta Baltico Slavica”, T. XV, 1983)
32 Гл.: Спіс папісанай 21 XI1654 харугвы Радзівіла (AGAD, AR, dz. VII, pudło 21, nr227).
33 Міхала Радзівіла (Lietuvos valstybes istorijos archyvas w Wilnie [далей: LVIA], SA4106, k. 217).
34 Дзве гетмана Гасеўскага (ад 9 XI 1654 Юрыя Клопмана (120), а ад 9 II 1655 Крыштафа Гротуза) і дзве Багуслава Радзівіла ад 9 XI1654 (158) (LVIA, SA 4106,k. 269-270).
35 Напэўна, прыступілі да службы 9 XI 1654 г.: Міхала Караля Радзівіла, падчашыя ВКЛ (150) і Юрыя Уладзіслава Юдыцкага, маршалка рэчыцкага (120), а напэўна, ад 9II165 5 г. Казіміра Корсака, харужага полацкага (120) і КанстанцінаУладзіслава Паца (120). Можа, таксама ў дзяржаўную армію была ўключана ад 9II1655 г. харугва Вацлава Канстанціна Паклонскага, пасля таго як ён пакінуў маскоўскую службу.
36 Ад 9 XI 1654 г.: гетмана Гасеўскага (ротмістр Рэйжэўскі) (150-200), Адама Бараноўскага (100), Асана Сахінцавіча Гумацэвіча (100); ад 9 V 1655 г. Ахмета Улана Карыцкага (150).
37 Ад 9 XI1654 г.: Мацея Гасеўскага (1000), Палубінскага (100) і Міхала Казіміра Радзівіла (100), Багуслава Радзівіла (300), ад 9 V1655 г. Глябовіча (100).
38 Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага, напэўна, толькі ад пачатку 1655 г., але яго накіравалі ў Слуцк як гарнізон.
39 Напрыклад, Глябовіча і Быхаўца.
40 Czart., rkps 2749, nr 112; rkps 148, nr 191,192.
41 Рыгор Грушэцкі атрымаў прыпаведны ліст на 600 чалавек для абароны Смаленска летам 1654 г. (Biblioteka Zakładu im. Ossolińskich we Wrocławiu [далей:Oss.], rkps 16321/III, s. 43); Міхал Катарскі атрымаў прыпаведны ліст 28 XII1654 (АВАК, t. XXXIV, Wilna 1909, s. 33); Караль Лісоўскі i Станіслаў Лазоўскі, „якія з некалькімі сотнямі дабравольцаў з боку Дзвіны Полацка Ашмянскі павет і Полацкага ваяводства рэліквіі баранілі” (Czart., rkps 147, nr 139; АВАК, t. XXXIV, s. 75; A.K. Мальцев, „Шиши” на Смоленщине и в Белоруссии в середине XVII в. // Новое о прошлом нашей страны. Памяти академика M.H. Тихомирова, Москва 1967, с. 278; Bobiatyński, цыт. пр., s. 186-193); Якім Патапаў атрымаў прыпаведны ліст ужо вясной 1654 г. (Мальцаў, цыт. пр., с. 279); Ян Падбіпента служыў ад восені 1654 г., можа, гэтая харугва была выстаўлена Полацкім ваяводствам (AGAD, Archiwum Tyzenhauzów (далей: Tyz.), C-22, s. 18); ксёндз Ігнацы Елец атрымаў прыпаведны ліст на 100 казакоў яшчэ 6 VI1651 г. (Ягелонская бібліятэка ў Кракаве, rkps 7513, k. 15v), але ніколі не ўваходзіў у рэгулярную армію, дзейнічаў як валанцёр яшчэ летам 1655 г. (Vilniaus universiteto bibliotekos rankraščių skyrius [далей: VUB], F. 4/A 68-69, nr 4960); Ян Баляслаў Багатыр Касажэўскі, скарбнік полацкі, ваяваў ужо ўвосень 1653 г. (AGAD, AR dz. V, nr 17992: list z 18IX1653); Ян Мянжынскі (Мяжэнскі?) атрымаў прыпаведны ліст 17 VIII 1654 г. (АВАК, t. XXXIV, s. 16); Мікалай Траян Пашкоўскі атрымаў прыпаведны ліст 2 I X 1654 г. і выставіў дзве харугвы (VUB, F. 7-ŻP 15 vel 15a/14468, nr 170; Российский государственный архив древних актов, Москва [далей: РГАДА], F. 389, nr 130, k. 407-v); Феліцыян Радакоўскі — у траўні 1655 г. спусташаў Пінскі павет, не меў прыпаведнага ліста (АВАК, t. XXXIV, s. 38); харугвы Мацея Міхала Станішэўскага i Шаўкялы ўзялі ўдзел у абароне Віцебска 1654 (АВАК, t. V, s. 174).
42 “У годзе 1654 моц вельмі добрых людзей чужаземных да мяне прыбівалася, з Крыму татары і чаркесы прыязджалі дзеля набору ў войска, так што заўсёды было больш, чым у прыпаведным лісце” S. Z. Druszkiewicz, Pamiętniki 1648-1697, oprac. M. Wagner, Siedlce 2004, с. 91.
43 Януш Радзівіл выслаў 7 XI 1654 г. пад Мядзел, у адказ на звесткі пра марш маскоўскай аховы з Полацка, ротмістраў Ахмат-бея, Сялецкага і Улана на чале 7 татарскіх харугваў. Верагодна, два першыя — гэта камандзіры татарскіх валанцёраў (хоць Сялецкі можа таксама быць каронным ротмістрам), пры гэтым імя першага паказвае на паходжанне з Ханства (Czart., rkps 147, nr 139).
44 Гл. M. Vorbek-Lettow, Skarbnica pamięci. Pamiętnik lekarza króla Władysława IV, oprac. E. Galos, F. Mincer, pod red. W. Czaplińskiego, Wrocław 1968, s. 184-195; AGAD, Tyz. B-35/125, k. 158: uchwała szlachty wiłkomierskiej; Biblioteka im. Zielińskich w Płocku, rkps 113: uchwała szlachty pińskiej; РГАДА, F. 1603, inwentarz 4, nr 3436, k. 114. На паспалітае рушанне прыбыла лідская шляхта — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску (далей НГАБ), F. 1730,nr 1, k. 428.
45 Vorbek-Lettow, цыт. пр., s. 196-197.
46 РГАДА, F. 1603, inwentarz 4, nr 3189, k. 25-26.
47 AGAD, AR dz. XXIII, 1124.
48 Vorbek-Lettow, цыт. пр., s. 184.
49 Czart. 148, nr 191.
50 AGAD, AR dz. VII, nr 85.
51 AGAD,ARdz.VI,nrII-50.
52 J. Morzy, Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku, Poznań 1965, s. 136.
53 A. Rachuba, Konfederacja wojska litewskiego w Wierzbołowie w 1655 r., „Miscellanea Historico-Archivistica”, t. IV, 1994, s. 13-31.
54 H.Wisner, Janusz Radziwiłł 1612-1655, Warszawa 2000, s. 191-213; таксама, Rok 1655 na Litwie: pertraktacje ze Szwecją i kwestia wyznaniowa, „Odrodzenie i Reformacja w Polsce”, XXVI, 1981 s. 83-102; Rachuba, Konfederacja wojska…, s. 21-29; таксама, Paweł Sapieha wobec Szwecji i Jana Kazimierz (IX1655 II1656). Przyczynek dopostawy magnaterii w okresie „potopu”, „Acta Baltico-Slavica”, XI, 1977, s. 81-107.
55 J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński (działalność wojskowa w l. 1650-1665), „Przegląd Wojskowo-Historyczny”, t.10,1938.
56 Гэты тэкст заснаваны на фінансавых разліках арміі ВКЛ, якія праводзіліся ў1662, 1666 i 1671 г., захаваных у: LVIA, SA 3410, k. 309n; SA 4106, k. 1-296; PAU/PANKr., rkps 360, k. 566-57. Усе іншыя дадзеныя суправаджаюцца каментарамі аўтара.
57 Rachuba, Paweł Jan Sapieha…; таксама, Sapieha Paweł Jan, Polski słownik biograficzny (далей: PSB), t. XXXV, 1993, s. 138-148.
58 Каралеўская (паручнік A.Г. Палубінскі, пісар палявы ВКЛ) — 200 коней, памерлага Януша Радзівіла, якую пераняў сам Павел Ян Сапега, ваявода віцебскі, а потым віленскі i вялікі гетман (200), i Вінцэнта Гасеўскага, падскарбія і гетмана палявога (200). Няясная справа з харугвай Яна Каленцкага (105), бо ў двух паведамленнях ідзе гаворка пра тое, што яна прыступіла да службы: у адным 9 II1656 г. (LVIA: SA 3410, s. 309n; SA 4106, k. 101), а ўіншым 9II1657 г. пасля перапісу 18 I1657 г. (PAU/PANKr., rkps 360, k. 566-571). Год 1657 больш праўдападобны, але, напэўна, гэтая харугва была ўтворана нашмат раней, можа, спачатку яна была на ўтрыманні жамойцкай шляхты або дзейнічала як валанцёрская, бо ў лісце да ротмістра ад 7 VI1656 г. напісана: „маючы харугвы свае гусарскія i казацкія на ўласны кошт нанятыя ў розных экспедыцыях вайсковых” (РГАДА, F. 389 (Літоўская метрыка), № 132, с. 105-106).
59 Паўла Яна Сапегі (па Янушу Радзівілу ад 9 II 1656 г.) (200), Самуэля Кміціца(200), Юрыя Караля Глябовіча, старасты жамойцкага (ад 9 II 1656 г. з дзвюх харугваў Крыштафа Патоцкага, стольніка ВКЛ) (150), Аляксандра Гілярыя Палубінскага, пісара палявога ВКЛ (120), Яна Сасноўскага, кашталяна полацкага (130), Станіслава Яна Ліпніцкага (200), Уладзіслава Юрыя Халецкага, старасты мазырскага, потым абознага ВКЛ (144), Жыгімонта Адама Слушкі, харужага надворнага ВКЛ (пасля Рыгора Падбярэзскага ад 9 XI1655 г.) (200),Жыгімонта Адама Слушкі (ад 9 XI1655 г. пасля Яна Быхаўца, стольніка троцкага) (175), Пятра Уладзіслава Каменскага, стольніка троцкага (120), Самуэля Караткевіча (100), Міхала Казіміра Радзівіла, крайчага ВКЛ (150), ЮрыяУладзіслава Юдыцкага, маршалка рэчыцкага (131), Крыштафа Сцяткевіча(157), Вінцэнта Гасеўскага (200, панцырная), Сымона Яна Паўшы (ад 9 XI 1655 г.Яна Барталамея Казаноўскага, старасты лукаўскага, ад 9 II1656 г. Рамана Антона Ельскага) (100), Самуэля Высоцкага (ад 9II1656 г. Караля Станіслава Лужэцкага) (120), Стэфана Клімчыцкага (100), Лукаша Руссадоўскага (120), Багуслава Юрыя Слушкі, надворнага падскарбія ВКЛ (150), Вацлава Канстанціна Паклонскага (100).
60 Ад 9 XI1655 г.: Яна Казіміра Хадкевіча, кашталяна віленскага (128), Самуэля Астафія Лукомскага (100), Крыштафа Францішка Сапегі (200), Паўла Яна Сапегі (паручнік Барыкоўскі) (200), Аўсінскага (100); ад 9 II 1656 г.: Піліпа Казіміра Абуховіча, ваяводы смаленскага (123), Рыгора Багуслава Мёнчынскага (100), Мікалая Самуэля Шэмета (120), Самуэля Высоцкага (80), Яна Юрыя Завішы,старасты браслаўскага (120); ад 9 V1656 г.: Юрыя Караля Глябовіча (паручнік Юры Вяжэвіч) (120), Марцыяна Аляксандра Агінскага, харужыя троцкага(150), Мацея Гурцы Дзятловіча (120). На самай справе казацкіх харугваў былоў арміі Сапегі больш, але адсутнасць ведамасцяў фінансавых разлікаў не дазваляе дакладна сцвярджаць, што гэта былі баявыя адзінкі рэгулярнай арміі ці, можа, валанцёрскія атрады. Напрыклад, мне дакладна вядома, што ў палку смаленскага ваяводы Піліпа Абуховіча ў сакавіку 1656 г. знаходзілася харугва Нетавіцкага і дзве па нейкім Солтане (Oss., rkps 13621, s. 63). Што з імі сталася? Пад камандаванне Сапегі пад Конскай Воляй (травень 1656 г.?) перайшла валошская харугва Тубольца (VUB, F. 4/A-1179, nr 13168), пра якую потым не было ніякіх звестак.
61 Яхіі Мурзы Ахмецевіча (100 коннікаў), Асана Левушэвіча (120), Вінцэнта Гасеўскага (ротмістр Давід Рэйжэўскі) (200), Мікалая Бараноўскага (100), Адама Тугана Бараноўскага (ад 13 III 1656 г. Давіда Тугана Бараноўскага) (120), Чымбая Улана Малюшыцкага (150), Аляксандра Пултара Юзафовіча (100), Рамана Сянкевіча (100), Мустафы Бараноўскага (100), Ахмета Улана Карыцкага(150), Мікалая Малахоўскага (ад 20 V1656 г. Муршта Малахоўскага) (100), Мустафы Улана (100), Ахмета Ассановіча (120).
62 У сакавіку 1656 г. у палку ваяводы смаленскага Піліпа Казіміра Абуховіча знаходзіліся 3 татарскія харугвы пад камандай ротмістраў Міхала Кумановіча, Шварца Бараноўскага і Суліманавіча (Oss., rkps 13621, s. 63). Пасля пра дзве апошнія нічога не чуваць.
63 Дзве харугвы Крыштафа Патоцкага і адна Яна Раманоўскага.
64 Ад 1IX1655 г.: Паўла Яна Сапегі (400); ад 9 XI1655 г.: Мікалая Дамініка Гедройця (120); ад 9II1656 г.: Юрыя Караля Глябовіча (100); ад 9 V1656 г.: Марцыяна Аляксандра Агінскага (100).
65 Абедзве Аляксандра Гілярыя Палубінскага.
66 Госса (100), Готтэрада (100?), Войцеха Касакоўскага (180).
67 Міхала Казіміра Радзівіла (120) (AGAD, AR dz. VII, t. 57, pudło 9; Czart., rkps 2736,s. 117).
68 Стэфана Каманякі (120) і Златоўскага (120).
69 Прыняў яе на сваё імя, даручаючы ротмістру Юстыняну Прушаноўскаму (LVIA,SA4106, k.295v-296v).
70 Пяхота нямецкая (AGAD, AR, dz. VII, pudło 21, nr 226), пяхота польская Карыцкага (тамсама, pudło 9, nr 63).
71 Казацкая харугва К.Л. Сапегі (паручнік Здановіч), нямецкая пяхота Гелера(100), польская пяхота Даніэля Хлявінскага (100?), моцны гарнізон крэпасці ў Старым Быхаве ў складзе дзвюх-трох харугваў драгунаў (Вільгельма фон Клодта, Яна Кругера і Габрыэля Шумана) і чатырох? пешых харугваў (Акты,относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической Комиссией, t. XIV, С.-Петербург 1891, s. 729-730; MLKW 131, nr361; VUB, F. 4/A-1179, nr 13168; AGAD, AR dz. V, nr 13848 (list z 11 X 1655); гл. таксама K. Бабятыньскі, Стары і Новы Быхаўу час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654-1655), Беларускі Гістарычны Агляд, т. 10,2003, сш. 1-2 (18-19),с. 89-120).
72 Тут дзейнічалі сілы Самуэля Аскеркі, суддзі земскага мазырскага, які на іх чале здабыў замкі ў Міры і Нясвіжы (гл. T. Wasilewski, Oskierka Samuel, PSB, t. XXIV,1979, s. 363).
73 Вясной 1656 г. у Жамойці выбухнула антышведскае паўстанне, якое абапіралася галоўным чынам на атрады мясцовых актывістаў, выстаўленыя шляхтай, паспалітае рушанне (гл. A. Šapoka, 1655 metu Kedainiu sutartis, arbašvedai Lietuvoje 1655-1656 metais, Vilnius 1990, s. 152-177; A. Tyla, Kėdainių unijosopozicija (1655-1656 m.), „Lietuvos TSR Mokslų Akademijos darbai”, A Serija, 1979, t.2 s. 67-84; тамсама, Sukilimas Lietuvoje prieš švedų okupacją 1656 m., „Lietuvos TSR Mokslų akademijos darbai”, A seria, 1976, t. 4 (57), s. 61-72; A. Codello, Wydarzenia wojenne na Żmudzi i w Kurlandii 1656-1660, „Przegląd Historyczny”, t. 57,1966, s.49-50; S. Augusiewicz, Działania militarne w Prusach Książкcych w latach 1656-1657, Olsztyn 1999, s. 44.
74 AGAD, AR dz. XXIII, t. 40, plik 5, s. 167; НГАБ, F. 1767, nr 7, k. 411v;
75 AGAD, Tyz. B-35/125, k. 167.
76 AGAD, AR X 354, nr 242, s. 154.
77 Вядома, напрыклад, што па распараджэнні ваяводы троцкага Мікалая Стэфана Паца былі створаныя 16 III 1656 г. з уцекачоў з Беларусі харугвы Яна [?] Гадачэўскага, Міхала Шалевіча, a сам ваявода таксама сабраў казацкую харугву (VUB, F. 7-3/5957, k. 199-v); нейкую харугву яшчэ восенню 1655 г. меў ваявода Наваградскі Пётр Казімір Вяжэвіч (LVIA, F. 1292, inw. 1, nr 24).
78 Мне вядомы, напрыклад, прыпаведны ліст, выстаўлены 10 НІ 1656 г. Аляксандру Туру Баранкоўскаму на 150 чалавек чужаземнай пяхоты (LVIA, F. 391, inw.1, nr 1051, k. 11), але пра гэтую харугву нічога невядома, затое вядома, што той Тур ад 22 VIII 1657 г. быў капітанам пешай харугвы (94 чалавек) у рэгімэнце Міхала Казіміра Радзівіла (AGAD, AR dz. VII, nr 225, s. 53-75). Можа, таксама нейкія наборы рабіў для Сапегі маёр Аляксандр Гільхен, бо 28 III 1656 г. начале 100 рэйтараў i драгунаў напаў на Кеўліцу (Троцкае ваяводства) (VUB, F.7-5/5959,1I, k. 1617).
79 Казіміра Даўмонта Сесіцкага (150) ад 9 V 1656 г., Канстанціна Адахоўскага(120) ад 1VI1656 г. (LVIA, SA 4106, k. 114v-116v, 278-v).
80 Ад 9 V 1656 г.: Крыштафа Есьмана Сынкоўскага (600), Бальтазара фон Разэнштэйна (120), Яна Баптыста Фрэдзіяні (100) (LVIA, SA 4106, k. 157v-159,161-164v, 182v-183v).
81 Ад 9 XI1656 г. (LVIA, SA 4106, k. 217v-218).
82 Ад 9 VIII 1656 г.: Паўла Яна Сапегі, паручнік Юры Ўладзіслаў Касіла (150), Мікалая Нерашынскага, суддзі земскага рэчыцкага (108), Станіслава Казіміра Бабраўніцкага, суддзі земскага берасцейскага (148), Яна Захарыя Невяроўскага(150); ад 9 XI1656 г.: Аляксандра Юдыцкага, старасты ў Ясьвойнах (200) (LVIA,SA 4106, k. 9v-10v, 49v-50, 31-32v, 45-46,234v-235).
83 Ад 9 VIII 1656 г.: Аляксандра Гілярыя Палубінскага (120) і Міхала Казіміра Радзівіла, падчашыя ВКЛ (200) (LVIA, SA 4106, k. 62, 63).
84 Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага, мальтанскага кавалера, генерала артылерыі ВКЛ (120 пайкоў) (LVIA, SA 4106, k. 70).
85 Гетмана Сапегі пад камандай ротмістра Феліцыяна Багуслаўскага (LVIA, SA4106, k.198v-200).
86 У кастрычніку 1656 г. гэта зрабіла харугва Куміновіча (Archiwum Państwowe w Lublinie, Księga grodzka relacyjna chełmska 20328: Uniwersał S. Lanckorońskiego z17X1656).
87 Да ўласнай Гасеўскага, якая вярнулася пад ягонае камандаванне, адразу ж пасля вяртання з палону ў траўні 1656 г. была дададзена другая, уключаная ў склад арміі 9 VIII 1656 г., яе паручнікам стаў стараста ашмянскі Адам Мацей Саковіч (200 коннікаў) (LVIA, SA 4106, k. 97-99v; PAU/PANKr., rkps 360, s. 566).
88 Апрача згаданых Гасеўскага, Ліпніцкага, Сесіцкага і Адахоўскага, далучыліся ад 9 VIII 1656 г.: Самуэля Аляксандра Камароўскага, абознага ВКЛ (113), Міхала Казіміра Паца, ваяводзіча троцкага (120), Рыгора Казіміра Падбярэзскага(120), Крыштафа Адахоўскага (120); ад 9 XI 1656 г.: Крыштафа Бухавецкага, маршалка гарадзенскага (120), Яна Мікалая Станкевіча, вялікага пісара ВКЛ(120), Казіміра Белазора, падстольніка упіцкага (120), Крыштафа Аляксандра Белазора (100), Мікалая Казіміра Копця (120), Юрыя Чаркоўскага (120) (LVIA,SA 4106, k. passim; PAU/PANKr., rkps 360, s. 566-571).
89 Апрача згаданых Гасеўскага, Давіда і Мікалая Бараноўскіх, былі ўтвораны: 9VIII 1656 г. Казіміра Пшэўлоцкага, мечніка упіцкага (100), a 9 XI1656 г. Хазбея Кульбіцкага (100) (LVIA, SA 4106, k. passim; PAU/PANKr., rkps 360, s. 566-571).
90 Ад 9 VIII 1656 г.: Вінцэнта Гасеўскага (120), Стэфана Невяроўскага (120), Крыштафа Есьмана Сынкоўскага (120); ад 9 XI1656 г.: Вінцэнта Гасеўскага (Ян Мынхгаузен) (120), Стэфана Невяроўскага (Яленскі) (94), Самуэля Абрамовіча,старасты старадубскага (120) (LVIA, SA 4106, k. passim; PAU/PANKr., rkps 360, s.566-571).
91 Акрамя пералічаных вышэй адзінак Есьмана, Фрэдзіяні i Разэнштэйна далучыліся ад 9 VIII 1656 г.: Стэфана Невяроўскага (240), Мацея Гасеўскага (200), Казіміра Даўмонта Сесіцкага (Роймер) (100), Вінцэнта Гасеўскага (Разэллі)(200), Адама Мацея Саковіча (150); ад 9 XI1656 г.: Стэфана Невяроўскага (Госі Раер) (200), Тэафіла Шварцгофа (100), Казіміра Сесіцкага (Дрэлінг) (200), Казіміра Хвалібога Жэромскага, стольніка віленскага (120), Крыштафа Эпэрыяша, падстольніка ковенскага (120), Мікалая фон Царэндэна (120), Самуэля Абрамовіча (135), Самуэля Аляксандра Камароўскага (120), Альшэўскага (120) (LVIA, SA 4106, k. passim; PAU/PANKr., rkps 360, s. 566-571).
92 Ад 9 V1657 г.: Салука (100) і Бяняўскага (100).
93 Ад 9 II1657 г.: Самуэля Кміціца (150), Марцыяна Аляксандра Агінскага (100), дзве Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага (Габрыель Боргентрайх i Юры Будгрэф) (100 i 81), Казіміра Залескага (93) — ад 9 VIII 1657 г. Міхала Казіміра Радзівіла(82); ад 9 V1657 г.: Паўла Сапегі (Дэмут) (120) — потым Вільгельма фон Клодта (Клата), Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага (Ян? Кругер) (120).
94 Гедройця 9 V1657 г.
95 Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага (капітан Портус).
96 VUB, F. 4/A-162, nr 11978.
97 Яна Мікалая Станкевіча, Крыштафа Белазора, Мікалая Копця i Юрыя Чаркоўскага.
98 Караля Юрыя Крашынскага (120) i Яна Каленцкага (120).
99 Харугва Пшэўлоцкага згарнулася 9 II, а 9 V1657 г. далучылася да арміі харугва Адама Бараноўскага (99).
100 Ад 9II165 7 г.: тры Вінцэнта Гасеўскага (Багуслаў Пшыпкоўскі, a потым Шульц, 100, Ян Рагуцкі 100, Гільбрандт Магнус фон Гротхус 100) і тры Стэфана Невяроўскага (Дортгесэн 63, Панфіла 100, Мікалай фон Шультэ (Шкультын)92); ад 9 V 1657 г. адна Оттана Бутлера (100, потым Дэцці ад 9 VIII 1657 г. —коннікаў 120). Паводле аднаго з паведамленняў (PAU/PANKr., rkps 360, s. 566-571), Панфіла заставаўся на службе ад 9 XI1656 г., a паводле іншых (LVIA, SA:3410 i 4106) Рагуцкі служыў ад 9 V1657 г. Шкультын пасля выслужэння адной чвэрці перайшоў ад 9 V1657 г. да рэгімэнта рэйтараў гетмана Гасеўскага.
101 Ад 9 II1657 г.: Мацея Гасеўскага (400), Рыгора Казіміра Падбярэзскага (150),Казіміра Даўмонта Сесіцкага (Юры фон Фіцінгоф) (100), Тэадора Раецкага (200); ад 9 V1657 г. Вінцэнта Гасеўскага (Эрнэст фон Нольдэ) (1000).
102 Ад 9 V1657 г. дзве харугвы Вінцэнта Гасеўскага (Ян Мэйфланд i Якуб Внароўскі)(200).
103 Ад 9 II 1657 г.: Вінцэнта Гасеўскага (Канстанцін Мордас Быкоўскі) (100) i Гераніма Іваноўскага (100).
104Ад 9 XI1657 г.: Самуэля Аскеркі (150) i Мікалая Скуйбяды Каленскага, падчашыя чарнігаўскага (120). los Ад 9 VIII 1657 г.: тры ўласныя гетмана (Пётр Каштэла, Адам Крашпарт i Вэлінг) (360) i Міхала Казіміра Радзівіла (447), да якога далучылася і харугва Жэльскага (82).
106Увесь полк таго ж Радзівіла (546), які 31 X (9 XI) 1657 г. перайшоў у каронную армію.
107 Ад 9 XI1657 г.: Паўла Пузыны.
108 Ад 9 viii 1657 г.: тры Вінцэнта Гасеўскага (Генрыка фон Мынхгаузена 100, Фромгольта Шварцгофа 100, Вільгельма Шварцгофа 100); ад 9 XI 1657 г.: Генрыка (Андрэя ?) Сыракурта (Соракурта) (68), Яна фон Гогенастэнберга Вігандта (100), дзве Яна Казіміра (200).
109 Генрыка фон Мынхгаузена.
110 Абедзве Стэфана Невяроўскага (Госа і Раера).
111 Ад 9 VIII 1657 г.: Яна фон Гогенастэнберга Вігандта (100); ад 9 XI1657 г.: Адама Мацея Саковіча (120) i Вільгельма Тызенгаўза (120).
112 Ад 9 VIII 1657 г.: дзве гетмана Гасеўскага (Ян Дэвідсон 100, Гільберт 100); ад 9XI1657 г.: таго ж (Жан дэ Мэрсье 100) i Гжэгаж Бэрсоцці (200).
113 VLIV 680.
114 Ад 9 V 1658 г. рэгімэнт Вільгельма Корфа, якога ў хуткім часе змяніў Эбергарт Фрыдэрык фон Альтэн Бокум.
115 9 II 1658 г.: Казіміра Сесіцкага (150), Яна Каленцкага (120) i Паўла Пузыны(120).
116 9II1658 г.: Канімера (200), Сыракурта (68) і Вігандта (100).
117 9II1658 г.: абедзве Казіміра Сесіцкага.
118 Ад 9 II 1658 г. Багуслава Радзівіла (120), a ад 9 V 1658 г. самога гетмана Гасеўскага (паручнік Андрэй Храпавіцкі) (200).
119 9 XI 1658 г.: Рамана Антона Ельскага (перайшоў у каронную армію) i Яна Казіміра Хадкевіча, кашталяна віленскага, згорнутая.
120 9 VIII 1658 г. Мікалая Ўладзіслава Пшэздзецкага.
121 Ад 9 VIII 1658 г. Крыштафа Францішка Сапегі, падстолія ВКЛ (100), а ад 9XI 1658 г.: Аляксандра Гілярыя Палубінскага, пісара палявога ВКЛ (200), Станіслава Масальскага, ваяводзіча берасцейскага (400) i Эгідзія Брэмера ван(дэ) Брытмар (354).
122 Ад 9 XI1658 г.
123 9 XI 1658 г. харугваў Стэфана Невяроўскага, які знаходзіўся ў маскоўскай няволі (ротмістры Панфіла i Яленскі?), як казацкія, былі перададзены Ільяшу Камароўскаму, харужаму вількамірскаму, брату рэгімэнтара Самуэля i Канімеру.
124 9 VIII 1658 г. Самуэля Андрэя Абрамовіча, старасты старадубскага.
125 Ад 9 XI1658 г.: Станіслава Яна Ліпніцкага, старасты сейвенскага (200) i Віктара Канстанціна Млечкі, суддзі земскага жамойцкага (120). У наяўных разліковых фінансавых дакументах арміі ВКЛ дзве харугвы Ліпніцкага заўсёды выступаюць толькі ў правым крыле, але яны павінны былі ўтварыцца i заставацца дапачатку 1660 г. у левым крыле. Іх няма ў спісе, які выслаў у жніўні 1659 г. гетман Сапега ў Курляндыю, у дапаможны корпус (AGAD, AR dz. V, nr 11208; гэты спіс апублікаваў Янкоўскі, цыт. пр., s. 172), але ў студзені 1660 г. яны адарваліся ад жамойцкай дывізіі і далучыліся да правага крыла (A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska i Związek Braterski wojska litewskiego w latach 1660-1663, Warszawa1989, s. 50-51).
126 Ад 9 XI1658 г. гетмана Гасеўскага (оберштэр лейтэнант Матэвуш Роймер).
127 9 V1659 г. Марцыяна Аляксандра Агінскага, падстолія ВКЛ.
128 9 II 1659 г.: Аўсінскага (100), Мянчынскага (100), Яна Невяроўскага (150) i Скуйбяды (120).
129 9II1659 г.: Бухавецкага (120) і Багуслава Радзівіла (120).
130 Тобія Джэвецкага, утварылася 9II1659 г., згарнулася 9 траўня таго ж года.
1319 VIII 1659 г.: Караля Лужэцкага, старасты шмелтынскага (перайшоў у каронную армію), Клімчыцкага, Рассудоўскага i Паклонскага, a 9 XI1659 г. Пшаздзецкага.
132 Фармальна ад 9XI1659 г. была прызначана служба ў правым крыле для харугвы Станіслава Яна Ліпніцкага, аднак на самай справе яна далучылася да гэтага крыла толькі ў студзені 1660 г. (гл.: Rachuba, Konfederacja Kmicicowska…, s. 50-51).
133 Ад 9 VIII 1659 г.: Аляксандра Гільхена (120), ад 9 XI 1659 г.: Крыштафа Францішка Сапегі, стольніка ВКЛ (100), Глябовіча, старасты жамойцкага (120)і Эберхарда Фрыдэрыка фон Альтэн Бо кума (капітан Уладзіслаў Ассман) (100). Фармальна служба лічылася ад гэтага часу, хоць насамрэч перайшлі з левага крыла ў правае толькі ў студзені 1660 г. харугвам Мікалая Шэмета пасля Самуэля Камароўскага (120) i Станіслава Яна Ліпніцкага (200).
134 Ад 9 VIII 1659 г.: Эгідзія Брэмера (170), Аляксандра Гільхена (120) i Рэдгарда Шумана (120).
135 Ад 9 XI 1659 г. Міхала Казіміра Паца, абознага ВКЛ, новага рэгімэнтара жамойцкай дывізіі.
136 Ад 9 VIII 1659 г. прыступіла да службы як пешая харугва Гжэгажа Барсоцці (100), якая ўтварылася з драгунаў Фрэдзіяні. Ад 9 XI1659 г. у арміі апынулася харугва лейбгвардыі гетмана Гасеўскага (оберштэр Гуга O’Келлі) (100), якая як драгунская, напэўна, існавала ад 1658 г. (як прыватная?), таму што ўжо 10II гэтага года Гасеўскі пісаў пра накіраванне O’Келлі (камендант кірхолмскі, палкоўнік ЯКМ) у Прусію па набор (AGAD, AR dz. V, nr 4567); 20 I 1659 г.упамінаюцца яго драгуны (VUB, F. 7- ŻP16 vel 19/14471, k. 16). Восенню 1659 г.ён быў адхілены Камароўскім ад камандавання рэгімэнтам, што выклікала негатыўную рэакцыю караля (AGAD, AR dz. V, nr 11208: list z 12 XI1659).
137 L. Podhorodecki, Kampania polsko-szwedzka 1659 r. w Prusach i Kurlandii, „Studia i Materiały do Historii Wojskowości”, IV, 1958; Rachuba, Konfederacja Kmicicowska…,s. 55-81; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, Inforteditions 2005, s. 28-167.
138 9 V1660 г. Мустафу Улана Карыцкага.
139Самога гетмана Сапегі (ротмістр Тэадор? фон Зас) (100) і Аляксандра фон Віцінгофа (Фіцінга) (100), якая перайшла з левага крыла ў студзені 1660 г.
140 9 II 1660 г. Аляксандра Нарушэвіча, падканцлера ВКЛ.
141 Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага, кашталяна наваградскага (капітан Эрых Петэр Шток) (120) i напэўна, Яна Кругера, званая „фінскай”, што паказвае на яе шведскае паходжанне (AGAD, AR dz. V, nr 13868 — na odwrocie listu z 16 II1660).
142 Kossarzecki, Kampania …, s. 69.
143 Ад 9 II1660 г.: з рэйтараў Крыштафа Есьмана Сынкоўскага паўстала казацкая харугва Рыгора Казіміра Падбярэзскага, старасты упіцкага (120), а з рэйтараў Самуэля Андрэя Абрамовіча ягоная казацкая харугва; ад 9 V 1660 г. Рэйтарыя Канімера ператварылася ў казацкую харугву Віктарына Канстанціна Млечкі,земскага жамойцскага суддзі.
144 9 XI1660 г. Уладзіслава Валовіча, ваяводы віцебскага.
145 Заса, які загінуў у бітве пад Палонкай 28 VI1660 г. (VUB, F. 4/A-1179, nr 13168), і Віцінгофа.
146 Ад 9 XI 1660 г. Мікалая Малахоўскага.
147 Ад 9 XI1660 г.: Гуга O’Келлі (200) і Мэльхіёра Людвіга фон Дэмута (120).
148 Ад 9 V1661 г. Дзмітра Чаркаса.
149 Ад 9 II1661 г. Эгідзія Брэмера.
150 Ад 9 VIII 1661 г.: Хрысціяна фон Калькштайна (400), а на самай справе самога гетмана Сапегі і Мікалая Ўладзіслава Юдыцкага, кашталяна наваградскага (капітан Кругер) (100).
1519 VIII 1661 г. Мікалая Шэмета.
152 9II1661 г. канцлера ВКЛ Крыштафа Паца (капітан Гіссэн).
153 Ад 9 V 1661 г. рэйтары Стэфана Невяроўскага (оберштэр лейтэнант Давід Ёрдан) ператварылася ў казацкую харугву Баніфата Тэафіля Паца.
154 9 XI1661 г. Андрэя Мурашкі.
155 9 XI1661 г.: Юрыя Караля Глябовіча, старасты жамойцкага (120), Аляксандра Гілярыя Палубінскага, пісара палявога (100) і Марцыяна Аляксандра Агінскага, стольніка ВКЛ (100).
156 Ад 9 XI1661 г. у склад войска была ўключана венгерская (польская) харугва Анджэя Янкоўскага (раней яна, відаць, была прыватнай харугвай гетмана?), паколькі пра ротмістра згадваецца ўжо ў акце, складзеным пад час хваляванняў у вайсковым абозе над Начай і Дзвіной 14 IX 1661 г. (РГАДА, F. 389, nr 120, k. 642-645v).
157Асабовы склад арміі прадстаўлены Стэфанам Мядэкшам, налічваў у правым крыле 11 200 салдацкіх ставак, а ў левым 8392, разам такім чынам 19 592 (S.F. Medeksza, Księga pamiętnicza wydarzeń zaszłych na Litwie 1654-1668, wyd. W. Seredyński, Scriptores rerum Polonicarum, t. III, Kraków 1875, s. 250n), але публікацыя не ахоплівае ўсіх адзінак і ўлічвае ў склад арміі валанцёраў. Паводле іншага спісу дывізія Сапегі налічвала 12 945 коней і пайкоў, а Гасеўскага 5692, разам 18 637 (PAU/PANKr., rkps 1404, t.1, s. 156-160). Паводле Пачобута, правае крыло мела 7020, а левае 7240 салдацкіх ставак, а разам 14 260 (J.W. Poczobut Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), oprac. A. Rachuba, Warszawa 1987, s. 331-337).
158 A. Rachuba, Siły zbrojne Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVII wieku, „Przegląd Wschodni”, t. III, z. 3 (11), 1994, s. 379-410; таксама, Oficerowie cudzoziemskiego autoramentu w armii Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1648-1667, w: Od armii komputowej do narodowej (XVI XX w.), pod red. Z. Karpusa i W. Rezmera, Toruń 1998, s. 57-71; таксама, Armia Wielkiego Księstwa Litewskiego jako czynnik unifikacji narodowej i kulturowej, „Przegląd Historyczny”, LXXXVIII, 1997, z. 2, s. 237-246; M. Nagielski, Chorągwie husarskie Aleksandra Hilarego Połubińskiego i króla Jana Kazimierza w latach 1648-1666, „Acta Baltico Slavica”, T. XV, 1983.
159LVIA,SA4111,k.1-119v.
160 J. Maroń, Kampania zadnieprzaсska Jana Kazimierza 1663/1664, w: Od armii komputowej do armii narodowej (XVI-XX w.), pod red. W. Rezmera i Z. Karpusa,Toruń 1998, s. 73-88.
161 Яна Сасноўскага (10 VI 1664 г.?), Вінцэнта Гасеўскага (паручнік Андрэй Храпавіцкі) (10IX1664 г.?) i Мікалая Валяр’яна Цеханавецкага (10 XII 1664 г.?).
162 Міхала Казіміра Радзівіла, кашталяна віленскага (10 XII 1664 г.?).
163 Мікалая фон Зарэндэна (Жардэна) (10 XII 1664 г.?).
164Янкоўскага (10 XII 1663 г.) і гетмана Сапегі (Пасудзееўскі) (10 НІ 1664 г.?).
165 PAU/PANKr., rkps 1404,t.1, s. 160-163.
166 Ад 10 VI1666 г., ротмістр Андрэй Казімір Ольшэр (Холтшуэр?) (LVIA, SA 4111,k.13).

Наверх

Галоўная » Запісы па тэме 'Пераклады'