Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Пераклады'

Артыкулы па тэме ‘Пераклады’

Кшыштаф Касажэцкі. Стаўленне шляхты ВКЛ да шведскага і маскоўскага панавання ў 1655–1656 г.

Снежня 16, 2008 |


Неспадзяванае аслабленне пазіцый Рэчы Паспалітай у 1648 г. i наступных гадах змаганняў з казацкім паўстаннем на Ўкраіне, а потым яе катастрафічнае паражэнне ў першыя месяцы вайны з Масквой у 1654 i на пачатку 1655 г. прывялі да поўнай змены раскладу сілаў у гэтай частцы Еўропы. На ўсё больш нарастальную моц Масквы нядобразычліва глядзелі не толькі татары, яна зрабілася рэальнай пагрозай для балтыйскіх інтарэсаў Швецыі. Яшчэ раней у Стакгольме разглядалі магчымасць удару па аслабленай Рэчы Паспалітай, і поспехі Масквы маглі толькі паскорыць прыняцце такога рашэння. Шведская інтэрвенцыя i яе імклівае разгортванне ў першыя дні вельмі кепска ўспрымаліся ў Маскве. Там добра разумелі варожае стаўленне шведаў, якія не мелі намеру дапусціць на балтыйскае ўзбярэжжа царскія войскі, што накіроўваліся туды з усходу. Цар жа не збіраўся адмаўляцца ад магчымасці абаперціся на гэтае ўзбярэжжа і планаваў такім чынам адкрыць нарэшце для Масквы балтыйскі шлях у Еўропу.

Сутыкненне на землях нізрынутай Рэчы Паспалітай дзвюх пераможных і агрэсіўных сілаў павінна было прывесці да наступных палітычных зменаўу становішчы супрацьлеглых бакоў. Гэтыя змены прывялі да выніку 3 лістапада 1656 г., калі быў заключаны саюз паміж Масквой і польска-вялікалітоўскай дзяржавай, скіраваны супраць Швецыі. Адна з мноства цяжкіхумоваў, што прынялі дыпламаты польскага караля, — згода на прызначэнне цара на польскі трон пад час найбліжэйшага сойму[1]. Гэта былі ўмовы, якія прадыктаваў пераможца пераможанай дзяржаве. Рэч Паспалітая мусіла тады на іх пагадзіцца, хоць было сумнеўным, ці захоча яна ix выканаць у выпадку паляпшэння яе палітычнага і ваеннага становішча. У Немежы дыпламаты польскага караля былі вымушаны пагадзіцца з жорсткімі маскоўскімі ўмовамі, а раней падобнае перажывала шляхта Вялікага Княства Літоўскага, чые землі былі заняты Масквой. Значная яе частка згаджалася раней ці пазней прыняць царскае падданства. Аднак тут можна паставіць пытанне пра памеры гэтай з’явы. Адрознымі былі матывы рашэнняў, а таксама тое, наколькі ўсур’ёз успрымалася сама прысяга ў шляхецкім асяроддзі. Гэтыя пытанні цягнулі за сабой наступныя — ці запэўніць складзеная прысяга захаванне гэтай „вернасці” шляхты ў выпадку якіх-небудзь зменаў у расстаноўцы сілаў?

Маскоўская інтэрвенцыя, а потым шведская агрэсія паставілі ў асабліва складанае становішча менавіта шляхту ВКЛ. Калі польская каронная шляхта мела выбар захаваць вернасць законнаму каралю Яну Казіміру або пакінуць яго і перайсці на бок Карла X Густава, то шляхта ВКЛ у 1655 г. апынулася перад значна больш складанай праблемай, бо на яе землях сутыкнуліся інтарэсы маскоўскага цара, караля Яна Казіміра і шведскага караля. У палітычнай сітуацыі, якая імкліва мянялася, не ўсе арыентаваліся дастаткова хутка, каб адразу ж перайсці на адпаведны бок. Але трэба задаць сабе пытанне, які працэнт шляхты ВКЛ жыва рэагаваў на зменлівыя палітычныя кансталяцыі бурлівых 1655 — 1656 г., а які заставаўся інертным сузіральнікам, тым, што, самае большае, падпарадкоўваўся плыні падзей. Калі яшчэ пасля паразаў 1654 г. існавала надзея на адпор Маскве і адбіццё страчаных земляў, то катастрофа ў наступным годзе пахавалаяе дашчэнту. Восенню 1655 г. перад пагрозай захопу амаль усяго Вялікага Княства Літоўскага маскоўскімі войскамі, амаль усёй Кароны казакамі і расіянамі з аднаго боку, а з другога боку — шведамі, а таксама ўцёкамі караля за мяжу, ніхто не мог гарантаваць, што польска-вялікалітоўская дзяржава адродзіцца, а Ян Казімір калі-небудзь з’явіцца на землях Рэчы Паспалітай. Гэтая сітуацыя паставіла многіх шляхцічаў, магнатаў і вайскоўцаў ВКЛ перад невымерна цяжкім пытаннем — якую пазіцыю прыняць, на чыім баку застацца, ці, можа, захаваць нейтралітэт і чакаць? Хуткае развіццё падзей, якія ўскладнялі агульнае становішча, змушала кожны бок да мадыфікацыі сваіх паводзінаў.

Пераход летам 1655 г. межаў Рэчы Паспалітай шведамі храналагічна супаў са з’яўл еннем царскай арміі перад брамай Вільні. Небывалы поспех Аляксея Міхайлавіча не выклікаў сумненняў, а яго военачальнікам заставалася завалодаць заходнімі паветамі ВКЛ, каб такім чынам падпарадкаваць сваёй уладзе ўсё Вялікае Княства Літоўскае. 8 жніўня была занята Вільня, потым вельмі хутка Горадня і Коўна. Нарэшце 9 верасня Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім і пачаў прэтэндаваць на ўсе землі ВКЛ. Цар разлічваў таксама на магчымасць далейшага паходу сваіх войскаў з боку Ўкраіны і ВКЛ на землі польскай Кароны. Здаецца, першапачаткова ў Маскве думалі, што шведы традыцыйна зацікаўлены балтыйскім узбярэжжам і заняццем Княскай і Каралеўскай Прусіі. Аднак вельмі хутка выявілася, што іх апетыт значна большы, а ашаламляльныя поспехі войскаў Карла Х Густава ў Кароне пад канец лета і восенню выклікалі вялікую занепакоенасць у Маскве. З асаблівым неспакоем назіралі там за масавым пераходам шляхты і войска пад уладу шведскага караля. Баяліся, што гэта — пачатак шведскага павароту супраць Масквы. Вядома, што шляхта, здаючыся Карлу Х Густаву, ставіла выразную ўмову, каб ён дапамог вярнуць страчаныя ўсходнія землі Рэчы Паспалітай. З такім самым жаданнем здавалася ў Ясьвойнях і Кейданах шляхта ВКЛ, згуртаваная пад камандаваннем Януша Радзівіла. Шведскі кароль не адмаўляўся, бо не мог гэтага прама зрабіць у дачыненні да шляхты, якую стараўся перацягнуць на свой бок, робячы вялікія саступкі ў сваіх абяцаннях і гарантуючы захаваць усе яе ранейшыя правы і свабоды. Якімі ж былі яго сапраўдныя намеры, ніхто не ведаў. Аднак у Маскве пачалі пабойвацца ўзнікнення агрэсіўнага антымаскоўскага польска-шведскага саюзу, асабліва зважаючы на тое, што ў гэты час войскі шведскага караля занялі Браслаўшчыну, а 11 жніўня Магнус дэ ля Гардзі паведаміў царскім военачальнікам пра поспехі свайго караля, а таксама пра тое, што Вялікае Княства Літоўскае прыняло шведскі пратэктарат. Адначасова ён запатрабаваў, каб маскоўскія войскі спынілі сваё наступленне[2].

Знясіленая доўгай вайной, маскоўская дзяржава не мела сродкаў, каб распачаць чарговае змаганне з моцным праціўнікам. У гэты ж час шведы таксама не маглі дазволіць сабе такой раскошы, бо перад імі паўстала цяжкая задача авалодання Каралеўскай Прусіяй, якая рыхтавалася да доўгатэрміновай абароны, што абапіралася на абяцаную значную дапамогу брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма. Таму расіяне сквапна падхапілі шведскія сігналы, якія прадугледжвалі прынцып, каб ніхто нікому не перашкаджаў, і да сваіх ваяводаў выслалі сціслыя даручэнні, каб яны ні ў якім разе не правакавалі шведскіх жаўнераў. Адначасова цар рэзка запратэставаў супраць шведскіх прэтэнзій, якія датычыліся ВКЛ. Узамен за адмову ад прэтэнзій ён абяцаў не нападаць на Курляндыю і Прусію[3]. Аднак гэта азначала спыненне пашырэння маскоўскіх уладанняў. Жадаючы захаваць мір са шведамі, цар мусіў абмежавацца захопам ВКЛ і пакінуць намеры ўварвання на польскія землі, якія натуральным чынам станавіліся ваеннай здабычай шведаў. Восенню 1655 г. па-за яго ўладай знаходзілася яшчэ паўднёва-заходняя частка ВКЛ, якая ўключала ў сябе Берасцейскае і частку Наваградскага ваяводства, Жамойць жа і Браслаўшчына, а таксама так званыя польскія Інфлянты былі ўжо занятыя шведамі. Затое на толькі што занятых царскімі войскамі землях ВКЛ жыло шмат шляхты, а таксама знаходзіліся аддзелы войска ВКЛ, стаўленне якіх да новых уладаў заставалася неакрэсленым, асабліва з той прычыны, што яны яшчэ зусім нядаўна прымалі актыўны ўдзел у баях з царскімі войскамі. Таксама пад Берасцем і на Жамойці сабралася значная колькасць сенатараў ВКЛ, шляхецкіх бежанцаў з земляў, занятых прыбліжанымі царскімі людзьмі і вайсковымі часткамі з найбольш перадавымі камандзірамі. Мноства іх, разам са скарбам, уцяклі яшчэ далей — у Прусію, Курляндыю, Інфлянты і Карону.

Поспехі шведаў карэнным чынам змянілі адносіны Аляксея Міхайлавіча да шляхты ВКЛ. Карл X Густаў коштам абяцанняў з поспехам атрымаў прыхільнасць польскай кароннай шляхты, цар быў змушаны выказаць не меншую дабрыню да шляхты ВКЛ. Гэта мела велізарнае значэнне, бо ў кантэксце данясенняў аб намерах Карла X Густава напасці на Маскву трэба было асцерагацца, каб сенатарская і вайсковая эліта ВКЛ, якая сабралася ў Берасці, і тая, што засталася на тэрыторыі ВКЛ, не перайшла на бок шведаў і не паўплывала такім чынам неспрыяльна на стаўленне шляхты, якая засталася на заваяваных землях. З пункту гледжання Масквы гэтага можна было асцерагацца, бо вялікі гетман ВКЛ Януш Радзівіл, пераходзячы на бок шведаў у жніўні 1655 г., апраўдваў гэты свой і сенатараў ВКЛ крок жаданнем выратаваць ВКЛ з дапамогай Карла X Густава ад маскоўскага захопу. Таксама абвяшчаў, што шведы абяцалі вярнуць страчаныя на ўсходзе землі, захаваць свабоду веравызнанняў і ўсе вольнасці шляхты. Капітуляцыя польскай Кароны перад шведамі і маскоўская пагроза ўрэшце прывялі 20 кастрычніка да заключэння пагаднення ў Кейданах, дзе Вялікае Княства Літоўскае ўваходзіла ў саюз са Швецыяй, а Карл X Густаў і яго пераемнікі прызнаваліся вялікімі князямі літоўскімі[4].

Гэтыя падзеі, якія пільна адсочвала Масква, выклікалі перасцярогу наконт надзейнасці нядаўна падпарадкаванай шляхты ВКЛ у выпадку выбуху вайны з моцным супернікам за панаванне над ВКЛ. Таму перад тым, як яна пачнецца, трэба было перацягнуць на свой бок пакоранае насельніцтва і зрабіць усё, каб яно забылася пра жудасныя знішчэнні, зробленыя царскімі войскамі, і падтрымала новыя парадкі так, як быццам бы падтрымліваюць іх каронныя палякі, у чым запэўнівалі шведы. Таму дзеля гэтага да грамадства ВКЛ вырашылі ўжыць ласкавыя адносіны, далёкасяжныя абяцанні і гарантыі захавання яго рэлігійных свабод, вольнасцяў, правоў і маёмасці. Гэта стварала моцны кантраст з жорсткімі адносінамі да земляў, акупаваных год таму. Дэманстраваная лагоднасць мела мэтай заваяваць сэрцы пераможанага народа, у нейкай ступені перасягнуць шведскія абяцанні, заахвоціць шляхту да вяртання дадому, даць прысягу вернасці цару, прызнаць яго сваім законным уладаром і паступіць да яго на службу[5]. Апошнія пункты тычыліся таксама той шляхты, якая ўвесь час заставалася ў сваіх дамах і ў пераважнай большасці не спяшалася прымаць прысягу. Больш за тое, запрашэнні выразным чынам былі таксама скіраваны да шляхты, землі якой занялі шведы, а таксама да тых, хто яшчэ цешыўся свабодай, да вялікай колькасці сенатараў і вайскоўцаў ВКЛ, якія знаходзіліся на яшчэ не занятай тэрыторыі, бо Аляксей Міхайлавіч пасля захопу Вільні лічыў сябе вялікім князем усяго ВКЛ, у тым ліку тых тэрыторый, якія ён яшчэ не здолеў захапіць, але адмаўляцца ад іх не меў намеру. Таму, калі б удалося схіліць на свой бок большасць шляхты, асабліва магнацкай і вайсковай эліты, улада цара над ВКЛ атрымала б своеасаблівую легітымізацыю, на гэтай падставе яе пад царскім кіраўніцтвам можна было б супрацьпаставіць кароннай, якая атаясамлівалася са шведамі. Гэта было відавочным імкненнем да зрыву уніі паміж ВКЛ і польскай каронай і замены яе на своеасаблівую унію з Масквой. У адпаведнасці з гэтым на мяжы лета і восені 1655 г. царскія прадстаўнікі пераконвалі пад Вільняй Францішка Мядэкшу, пасланніка палявога гетмана ВКЛ Вінцэнта Гасеўскага, і, міжіншым, вялі перамовы з ашмянскім старастам Адамам Мацеем Саковічам, які знаходзіўся ў Жамойці. Аднак Мядэкша пазней недвухсэнсоўна напісаў, што сапраўднай матывацыяй царскіх высілкаў з’яўлялася недапушчэнне ўзнікнення вельмі небяспечнага для Масквы саюзу Рэчы Паспалітай са Швецыяй і з Карлам X Густавам у якасці ўладара. Бо лёгка было зразумець, што ў выпадку ўзнікнення саюзу ён павінен быў бы запатрабаваць сабе землі, занятыя царскімі войскамі[6].

Восенню 1655 г. палітыка царскай ласкі быццам бы прадказвала відавочны поспех. Але хутка выявілася, што пераход пад шведскі пратэктарат вялікага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла не выклікаў энтузіязму ў асяроддзі войска, якое з ім засталося, і саміх жамойтаў. Большая частка войска хутка пакінула гетмана. Яго становішча слабела. Ён пасварыўся з кіраўніком Інфлянтаў і захопленых земляў ВКЛ Магнусам дэ ля Гардзі, які яму прама сказаў, што шведы з-за Вільні ўскладняць свае ўзаемаадносіны з Масквой не будуць. Шляхта Жамойці таксама не хацела прысягаць шведам. Усё больш жаруўагонь падкідвалі там брутальныя паводзіны шведскіх жаўнераў, якія ўсё больш выразна настройвалі супраць сябе і так недаверлівую шляхту. Адчуванне паразы і антыпатыя да акупантаў у Жамойці не абмінула ўвагі Масквы. Расіяне вырашылі гэта выкарыстаць, таму ў канцы жніўня там з’явіўся царскі пасланнік Васіль Мікітавіч Ліхароў. Ён праводзіў перамовы з Радзівілам і Гасеўскім. Апошні з іх хутка пачаў схіляцца да канцэпцыі сувязі з усходнім суседам, таму Радзівіл адправіў яго ў турэмнае зняволенне па абвінавачанні ў занадта падазроных кантактах з Масквою. Ён паспеў толькі пасеяць чарговае зерне недаверу ў галовах расіян, гаворачы ім, што шведскі кароль, пасля таго як расправіцца з Янам Казімірам, мае намер павярнуцца супраць Аляксея Міхайлавіча. Таксама прапанаваў праект спынення ваенных дзеянняў паміж Рэччу Паспалітай і Масквой і сумеснага выступлення супраць Швецыі. Ліхароў прыняў яго прыхільна, а вынікам гэтага з’явілася таемнае пасольства Мядэкшы, высланага да цара Гасеўскім[7].

Радзівіл жа не пагадзіўся на супрацоўніцтва з царом і да абурэння Ліхарова адмовіўся прызнаваць за Аляксеем Міхайлавічам тытул вялікага князя літоўскага на падставе аргументацыі, што гэты тытул цару не быў нададзены праз ліцвінаў, а ён захапіў яго сілай. Адначасова цар выдаваў ахоўныя граматы, якія павінны былі засцерагчы вольныя яшчэ землі ад маскоўскіх нападаў. У гэткай сітуацыі адзінай надзеяй на захоп Жамойці было здабыванне прыхільнасці да сябе жамойцкай шляхты. Іншы царскі пасланнік Фёдар Міхайлаў Рцішчаў прапанаваў спачатку схіліць на свой бок генеральнага жамойцкага старасту Ежы Караля Глябовіча, якога вельмі паважалі на Жамойці і які не падпісаў пагаднення ca шведамі. Ён пераконваў, што ў выпадку поспеху стараста ўгаворыць шляхту, каб яна не прысягала шведам, а перайшла на бок цара. Аляксей Міхайлавіч ужо 4 кастрычніка даў даручэнне князю Сямёну А. Урусаву, які стаяўз войскам у ваколіцах Вільні, каб той знайшоў кагосьці прыхільнага да цара, найлепей з ліку жамойцкай шляхты, і выслаў бы яго на Жамойць, каб ён там пераконваў шляхту перайсці пад уладу цара. Калі б тамтэйшая шляхта выказала згоду, то цар падышоў бы з войскам непасрэдна да межаў Жамойці і прыняў бы яе пад царскі пратэктарат, а таксама стараўся б схіліць на свой бок шляхту заходніх паветаў ВКЛ. 3 лістапада цар выслаў да гэтай шляхты сваю грамату, поўную заахвочванняў і абяцанняў. Хоць гэта і не прынесла якіхсьці відавочных вынікаў, у Маскве ўсё ж не трацілі надзеі, у тым ліку на пад ставе данясенняў царскіх паслоў, якія пацвярджалі, што многія, з кім яны размаўлялі, выказваліся ўтым сэнсе, што калі цар паабяцае захаваць ім іх свабоды і веравызнанне, то яны пяройдуць на яго бок. Несумненна, Рцішчаў і Ліхароў дастаткова часта сутыкаліся з такімі думкамі шляхты, прыціснутай тагачаснымі абставінамі, што ў выніку ўпадку Рэчы Паспалітай ставілі іх перад простым выбарам — або быць пад шведскім панаваннем, або жадаць для сябе панавання маскоўскага. Не было нічога нечаканагаў тым, што знайшлося мноства такіх, якія разглядалі царскі варыянт. У любым выпадку галасы некаторых магнатаў і шляхты, пачутыя на Жамойці, настроілі даволі аптымістычна як паслоў, так і самога цара. Было загадана, каб пазней такім чынам дзейнічаў у дачыненні да Жамойці і віленскі ваявода Міхаіл Сямёнавіч Шахаўскі[8].

Надзвычай цікавае пытанне наконт планаў маскоўскай палітыкі на Жамойці. Не падлягае сумневу, што расіяне хацелі захапіць гэтую правінцыю ВКЛ. Аднак ці лічыліся ўжо восенню 1655 г. з магчымасцю распачынання вайны са Швецыяй? Калі ж у выніку царскіх старанняў жамойцкая шляхта выказалася б за Аляксея Міхайлавіча, гэта непазбежна павінна было б прывесці да сутыкнення са шведамі, якія тыя землі ўжо акупавалі. Апрача таго, мы ведаем, што цар тады стараўся пазбегнуць вайны са шведамі. Можа, на хвалі захаплення поспехамі ў Маскве лічыліся з магчымасцю неўзабаве распачаць вайну са шведамі, але яе пачатак яшчэ стараліся адцягнуць, каб за гэты час у найбольшай ступені перацягнуць на свой бок шляхту ВКЛ як з захопленых земляў, так і з тых, што знаходзіліся пад уладай Карла X Густава.

Па-за абсягам улады Аляксея Міхайлавіча засталося таксама згуртаванае ў Берасці і яго ваколіцах войска ВКЛ пад камандаваннем віцебскага ваяводы Паўла Сапегі, а таксама сабраныя каля яго сенатары і шляхта ВКЛ. Восенню 1655 г. гэтая групоўка апынулася перад выбарам: прызнаць уладу шведскага караля або маскоўскага цара. Яна таксама стала аб’ектам вялікай зацікаўленасці царскіх пасланнікаў. Знаходзячыся дастаткова далёка ад галоўных напрамкаў дзеянняў абодвух праціўнікаў, Сапега мог дазволіць сабе пэўную палітычную гульню. Магчыма, ён выбраў бы адназначна бок шведаў, якія ўжо раней угаворвалі яго прыняць пратэктарат свайго караля. Аднак ганарліваму магнату вельмі не да густу было тое, што на чале ліцвінаў, якія зрабілі гэта раней, стаялі ненавісныя яму Радзівілы[9]. Таму ён не адкідваў рашуча шведскага варыянта, але адначасова стараўся выведаць магчымасці дамовы з Масквой, асабліва таму, што ў асяроддзі жаўнераў з земляў ВКЛ, сярод якіх можна было налічыць мноства харугваў, што нядаўна пакінулі Я. Радзвіла (той здаўся шведам), сабралі дастаткова многа галасоў за пераход на царскую службу. Магчыма, што, баючыся застацца адзін на адзін супраць магутнай маскоўскай сілы, у кастрычніку Сапега ўвайшоў у кантакт з царскім дыпламатам Ф. М. Рцішчавым. Зрабіць гэта было тым лягчэй таму, што пасля зняволення Гасеўскага, на якога расіяне больш за ўсё разлічвалі, Рцішчаў выказаў меркаванне, што трэба абавязкова схіліць на свой бок Сапегу. Ацэньваючы належным чынам значнасць Сапегі на заходніх землях ВКЛ, царскі дыпламат ужо восенню тытулаваў таго „гетманам”. Ён добра разумеў, што асоба Сапегі будзе моцна ўплываць на рашэнні вайскоўцаў і сенатараў ВКЛ. У сваю чаргу яны, у выпадку поспеху яго місіі, пацягнуць за сабой на бок Масквы рэшту шляхты, што дазволіць перайсці дабравольна пад уладу цара астатнім незаваяваным землям ВКЛ.

Пад канец верасня Рцішчаў выправіўся на Падляшша. У апошнія дні гэтага месяца недалёка ад Берасця адбылася яго сустрэча з афіцэрамі ВКЛ Самуэлем Кміціцам, Станіславам Ліпніцкім і Казімірам Жаромскім. Ад сустрэчы Рцішчаў атрымаў вельмі пазітыўнае ўражанне, бо афіцэры выказвалі жаданне заключыць мір з царом. Яны таксама раілі схіліць на свой бок Сапегу. Але перамовы з імі і сенатарамі не прывялі да прыняцця канкрэтнай дэкларацыі, прагучалі толькі кампліменты на адрас Аляксея Міхайлавіча. На некалькі дзён пазней, па прыкладзе Я. Радзівіла, Сапега ў сваім лісце да Рцішчава не прызнаў за царом чаканых тытулаў. Гэта выклікала абурэнне маскоўскага дыпламата, які адмовіўся прыняць ліст. Але Рцішчаў, відаць, не хацеў зрываць перамовы з Сапегам, які прасіў прыпыніць ваенныя дзеянні. Напэўна, ён баяўся занадта цвёрдай пазіцыяй падштурхнуць таго ў абдымкі шведаў. Рцішчаў пагадзіўся з просьбамі Сапегі, а таксама ўхваліў накіраванне ад яго да самога цара паслом Самуэля Казіміра Глядавіцкага[10]. Пасол павінен быў прапанаваць заключыць мір паміж Рэччу Паспалітай і Масквой, а таксама старацца накіраваць яе супраць шведаў. Гэта было нейкім спосабам аддалення ад сябе маскоўскай небяспекі ў сітуацыі, калі з ніякага боку нельга было спадзявацца на дапамогу. Хутчэй за ўсё, Сапега добра разумеў супярэчлівасць зацікаўленняў Швецыі і Масквы, а магчыма, разлічваў іх выкарыстаць у сваіх інтарэсах, але выбраў дрэнны момант. У гэты час цар знаходзіўся на вяршыні поспеху, шведы таксама, таму акружэнне Аляксея Міхайлавіча не бачыла патрэбы пагаджацца з даволі завышанымі ўмовамі П. Сапегі. Таму снежня ў Смаленску Глядавіцкага чакаў халодны і цвёрды царскі адказ. Сапега і сенатары ВКЛ абвінавачваліся ўгардыні, крывадушнасці і абразе царскай асобы. Ставіласяпытанне, на падставе якога права яны надаюць Яну Казіміругоднасць вялікага князя літоўскага, гаспадара Белай Русі, паякому праву тытулуюць сябе ваяводамі розных ваяводстваўВКЛ і г.д. Паслу таксама растлумачылі, што Бог аддаў усегэтыя землі цару, а яны ж не маюць на іх аніякіх правоў.Папярэдзілі: адзінае, што яны маюць права рабіць, дык гэтабіць чалом цару, а той абяцае захаваць усе іх правы і свабоды.

З тым і выправілі Глядавіцкага, уручыўшы яму напісануюў гэткім духу царскую грамату да ўсіх сабраных у Берасці саноўнікаў ВКЛ[11].

Сапега высылаў сігнал ы да аднаго і другога боку адначасова пра сваю гатоўнасць здацца пад іх пратэктарат, а ў Берасці прымаў таксама шведскіх паслоў. Пра гэта ведалі расіяне, што выклікала ў іх яшчэ бол ьшы недавер да пазіцыі ліцвінаў. У безнадзейным становішчы ліцвінаў пад Берасцем, якое склалася восенню 1655 г., усё ж пераважалі настроі, больш прыхільныя да маскоўскага боку. Пэўныя падзеі на кароткі час быццам бы іх пацвярджалі. Адна з іх — дасягненне Сапегам перамір’я з царскімі войскамі, што ў яго становішчы было вялікім поспехам. Несумненна, у той бок магнатэрыю і шляхту падштурхоўвала жаданне вярнуцца да сваіх дамоў і маёмасці, якія знаходзіліся на землях, занятых царскімі войскамі. Такое жаданне жывілася бесперапыннымі царскімі запэўніваннямі аб недатыкальнасці маёмасці, правоў, вольнасцяў і свабоды веравызнання. Адпаведныя настроі мусілі быць даволі моцнымі, і наогул магчыма, што значная частка шляхты чакала пасля перамоваў Сапегі з Рцішчавым нейкіх канкрэтных і хуткіх рашэнняў, якія дазволілі б ім бяспечна вярнуцца ў родны кут. Да гэтага не дайшло. Недахоп паразумення з Масквою, а таксама захаваныя кантакты са шведамі маглі падказваць шляхце і жаўнерам жаданне звязацца з імі, што з цягам часу магло прынесці магчымасць пагаршэння стасункаў з Масквой і поўнага закрыцця зваротнай дарогі ў ВКЛ. Цяжка зусім упэўнена сцвярджаць, але, магчыма, прыкметай такога незадавальнення з’явіўся на мяжы кастрычніка і лістапада адыход з ваколіц Берасця з-пад камандавання Сапегі ў напрамку земляў, занятых Масквой, значнага аддзела добраахвотнікаў палкоўніка Караля Лісоўскага[12]. Відавочна, такіх выпадкаў сярод вайскоўцаў і шляхты, толькі ў меншай ступені, было болей.

Выгодныя для Масквы настроі змяніў нечаканы паход Урусава пад Берасце ў лістападзе 1655 г. Выявілася, што цар-пераможца выразна акрэсліў межы сваёй лагоднасці. З упартымі ліцвінамі ён вырашыў размаўляць з пазіцыі сілы і, такім чынам, прымусіць гэтую адну з апошніх частак вольнага ВКЛ да капітуляцыі перад ім перш, чым яе зоймуць шведы. У такім выпадку ён мог сабе гэта дазволіць, у адрозненне ад сітуацыі ў Жамойці, дзе падобнага характару дзеянні павінны былі б развязаць збройны канфлікт са Швецыяй, якога ў той момант Масква зусім не хацела. Рашэнне ўдарыць па Берасці было прынята яшчэ да візіту Глядавіцкага. Набліжэнне небяспекі выклікала здзіўленне і перапалох у Берасці, вынікам чаго з’явіліся пэўныя абяцанні царскаму ваяводу наконт прыняцця прысягі. Аднак, што характэрна, хутка ў Берасці прынялі рашэнне збройна супрацьстаяць царскім войскам, што было даволі нечаканым на фоне датыхчасовых паражэнняў, а асабліва на фоне ранейшых настрояў прыхільнасці да Масквы. Гэтая рашучасць прынесла ліцвінам перамогу ў сутычцы пад Берасцем 23 лістапада, пасля чаго армія Урусава трапіла ў цяжкі пераплёт. Аднак праз пару дзён ёй удалося нанесці праціўніку цяжкае паражэнне пад Вярховічамі. Маскалі адкаціліся, i пад Берасцем поўнасцю зніклі прамаскоўскія настроі. Паход Урусава быў успрыняты як прыкмета невысокай вартасці царскіх абяцанняў. Трохі пазней, з-за пагрозы чарговага наступу, у аднолькавай ступені падканцлер ВКЛ Казімір Лявон Сапега, як і яго дваюрадны брат Павел, а разам з імі і рэшта шляхты прынялі шведскі пратэктарат. Аднак трэба ўлічваць, што праект капітуляцыі перад шведскім каралём узнік яшчэ да прыходу Урусава, а яго набліжэнне гэтае рашэнне толькі зацвердзіла, што таксама несумненна дазволіла ліцвінам псіхалагічна змабілізавацца пад Берасцем на барацьбу за астатнюю частку іх айчыны. І ў гэтага варыянта хапала прыхільнікаў, якія спадзяваліся, што з такім здольным военачальнікам, як Карл X Густаў, і з яго цудоўнай арміяй удасца ўтаймаваць і Маскву і казакоў, і такім чынам вярнуць нядаўнюю магутнасць Рэчы Паспалітай. Іншыя ж маглі замяніць перспектыву вяртання дадому дзякуючы царскай ласцы варыянтам узброенага вяртання ў кампаніі са шведскім каралём. У кантэксце зменаў, якія адбыліся ў стаўленні сабранай пад Берасцем шляхты ВКЛ, трэба прызнаць, што рашэнне выправіць Урусава было адной з самых вялікіх маскоўскіх памылак на глебе высілкаў здабывання сабе прыхільнікаў сярод эліты ВКЛ. Трохі пазней Глядавіцкі наўпрост дакараў царскіх дыпламатаў, што дэклараваная царская міласць падалася шляхце, дагэтуль прыхільнай да Масквы, вельмі падазронай, калі яны заўважылі набліжэнне Урусава[13], які абяцаў павыразаць непакорных.

Лёс войска і шляхты, якія згрупаваліся пры Сапегах у ваколіцах Берасця, быў даволі спецыфічны. На гэта паўплываў шэраг фактараў. Напрамкі ваенных дзеянняў шведаў на працягу месяцаў іх найбольшых поспехаў абміналі названы рэгіён, хоць у акружэнні Карла X Густава добра разумелі яго вялікую важнасць, а таксама важнасць пастаяннага павелічэння сілы і значэння гэтай групоўкі войска і шляхты. Можна дапусціць, што калі б паласа шведскіх поспехаў пратрывала больш часу, то або Павел Сапега мусіў бы больш выразна стаць на бок Карла X Густава, або Карл Х Густаў разбіў бы П. Сапегу. Аднак раней у межах Польшчы з’явіўся Ян Казімір, і Карл X Густаў быў вымушаны заняцца барацьбой з рухам супраціўлення, які ўздымаўся ў акупаванай краіне. Таксама ў гэты час пачалі радзець шэрагі яго польскіх і літоўскіх прыхільнікаў. У гэткай сітуацыі і П. Сапега больш свабодна ставіўся да свайго саюзу са Швецыяй. Перш чым справа дайшла да відавочнага разрыву са шведамі, здаецца, што ў ВКЛ выношвалі надзею на шведскае наступленне разам з войскамі Кароны і ВКЛ супраць Масквы, на чале якога быў бы новы кароль Карл X Густаў. Такімі войскамі ВКЛ, перш за ўсё, маглі быць войскі з-пад Берасця, якія ўрэшце перайшлі на шведскі бок. Занатаваныя царскімі чыноўнікамі звесткі пацвярджаюць, што на гэта спадзяваліся, але планы пакрыжаваў Ян Казімір сваім вяртаннем у краіну[14]. Няма нічога дзіўнага ў тым, што, улічваючы магчымасць сумеснага ўдару шведскіх і каронных войскаў па царскіх арміях, у Маскве так імкнуліся перацягнуць на свой бок берасцейскую групоўку войскаў і сенатараў ВКЛ. Калі б і яна далучылася да планаванага шведска-польскага паходу супраць Масквы, гэта магло б вельмі неспрыяльна паўплываць на стаўленне прыгнечанай шляхты ВКЛ, якая ўвесь час знаходзілася яшчэ пад знакамі сваіх вайсковых аддзелаў. З той прычыны, што вельмі доўга не ўдавалася схіліць гэтую групоўку да пераходу на бок цара, а становішча Карла X Густава ў Польшчы, як здавалася, занадта ўмацавалася, было вырашана сілай ліквідаваць гэтую пагрозу. Пасля таго як вельмі моцна не пашанцавала Урусаву, берасцейскай групоўцы з канца 1655 г., наперакор перасцярогам, з боку царскіх войскаў ужо нічога не пагражала. Расіяне былі знясіленыя і вымушаныя ўсё больш лічыцца са шведскай пагрозай. Спыніўшы з восені свае ваенныя дзеянні, яны пакінулі паўднёва-ўсходнія ўскраіны ВКЛ, калі казаць праўду, у асноўным не акупаванымі і ў адносным спакоі. Хуткі пачатак вайны са шведамі толькі ўмацаваў такі стан рэчаў.

Не ўсім вайсковым адзінкам ВКЛ, што вялі баі яшчэ летам 1655 г. супраць царскіх войскаў, удалося адысці да межаў Кароны. Хутчэй за ўсё, многія камандзіры і іх жаўнеры нават не збіраліся гэтага рабіць. Асабліва гэта тычылася атрадаў добраахвотнікаў і некаторых павятовых харугваў. Добра разумеючы, што адбываецца працэс распаду сумеснай дзяржавы Польшчы і ВКЛ, не маючы пры гэтым надзеі на дапамогу, яны не бачылі сэнсу ў далейшай барацьбе. Многія жаўнеры папросту хацелі вярнуцца дадому, а іншыя гатовыя былі паступіць на службу да новага манарха, асабліва тыя, што паходзілі з беларускіх земляў. Звычайна яны былі праваслаўнага веравызнання, і таму моцна не супраціўляліся. Катастрофа Рэчы Паспалітай выклікала наступную з’яву: восенню 1655 г. многія вайсковыя адзінкі, якія да нядаўнага часу ваявалі супраць Масквы, не ведалі, што яны павінны рабіць. У пачатку лістапада камандзіры пачалі атрымліваць царскія граматы, поўныя ласкі і абяцанняў, якія заклікалі іх разам са сваімі ўзброенымі падначаленымі здацца цару. Між іншымі, такія граматы атрымалі палкоўнікі Караль Лісоўскі, Самуэль Лукомскі ды Ян Мянжыньскі[15]. Неўзабаве гэта дало чаканыя вынікі. Акрамя шляхты, якую на акупаваных тэрыторыях змушалі складаць прысягу на вернасць цару, на яго бок пачалі пераходзіць найперш камандзіры добраахвотных атрадаў ВКЛ разам са сваімі падначаленымі. Такім чынам прыкладна 13 снежня ў Барысаве на чале вялікага атрада прыняў прысягу палкоўнік Караль Лісоўскі. Цераз дзень пасля гэтага прыняў прысягу разам з іншымі ротмістрамі і 16 харугвамі Ян Мянжыньскі, якога зрабіць такі крок угаворваў падасланы віленскім ваяводам Міхаілам Шахаўскім віленскі ротмістр Мікалай Сухніцкі. Разам з ім здаліся пад уладу цара і некалькі іншых камандзіраў, аддзелы якіх яшчэ на пачатку снежня стаялі ў Ашмянскім павеце, Мядзелі і Глыбокім. Разам з іншым ротмістрам, Фларыянам Слоньскім, прысягалі на вернасць цару 203 асобы з ліку полацкай шляхты[16].

Апрача вайскоўцаў пад канец 1655 г. пачало здавацца ўсё больш шляхты. Несумненна, уплывалі на гэта весткі пра поўную паразу Яна Казіміра і масавы пераход пад уладу шведаў войска і шляхты, якія даходзілі з Кароны. Маскоўскія ваяводы ў заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага старанна вылоўлівалі гэтую інфармацыю і прыкладалі нямала намаганняў, каб яна дайшла да як мага шырэйшых колаў ліцвінаў, каб такім чынам заахвоціць іх пагадзіцца з лёсам і новай рэчаіснасцю. Ужо ў верасні Рцішчаўузмоцнена пераконваў Мядэкшу, што Рэч Паспалітая распалася, а карол ь выехаў з краіны[17]. Пад канец лістапада да віленскага ваяводы прыбыў троцкі цівун князь Самуэль Агінскі, які разам з сынам і некалькімі таварышамі прыняў там прысягу на вернасць цару. У размове з Шахаўскім ён паведаміў пра настроі шляхты з заходніх земляў ВКЛ. Высветлілася, што яна да гэтага часу ўскладае пэўныя надзеі на дапамогу з боку шведаў у справе спынення маскалёў, а таксама вяртання Вільні і іншых гарадоў. Аднак у яе асяроддзі распаўсюдзіліся весткі, што гэтыя прапановы сустрэліся з адмовай, бо скандынавы не збіраліся распачынаць вайну з царом за гарады ВКЛ. Таксама не было падставы спадзявацца на войска гетмана ВКЛ Януша Радзівіла, бо яно разбеглася. Агінскі таксама дадаў, што польскі кароль, які апынуўся па-за межамі сваёй дзяржавы, не атрымаў рэальнай дапамогі ні ад імператара, ні ад папы рымскага. Страціўшы любыя перспектывы на змену становішча, гэтая шляхта павінна была схіліцца да пераходу пад уладу цара, асабліва пасля таго як даведалася, што сюды скіраваў сваю ўвагу палявы гетман ВКЛ Вінцэнт Корвін Гасеўскі. Сам Агінскі прапанаваў Шахаўскому і цару свае паслугі ў агітацыі шляхты з мэтай прыняцця прысягі на вернасць цару, лідскі ж земскі пісар Ян Нарбут выслаў да шляхты Лідскага, Гарадзенскага і Ваўкавыскага паветаў адозву, каб яна здалася на міласць Аляксея Міхайлавіча. Царскі ваявода мог толькі пацвердзіць стаўленне шведаў, бо пэўна ведаў: шведскія паслы ў Берасці дэкларавалі ў гэты час царскаму пасланніку да Сапегі, што не збіраюцца ўмешвацца ў маскоўскія справы ў ВКЛ[18].

Энергічныя дзеянні царскага віленскага ваяводы прынеслі адпаведныя вынікі. Прысягу прыняло мноства шляхты, а таксама войска ВКЛ, якое ажно да снежня захоўвала вернасць сваім камандзірам, знаходзячыся ў Ашмянскім павеце. Несумненна, што на гэтыя рашэнні ў значнай меры паўплывала стомленасць ад вайны, якая прыгнятала надзеі, а таксама імкненне запэўніць сабе які-ніякі стан бяспекі, а з іншага боку — поўныя абяцанняў і гарантый запэўніванні ў царскай ласцы. Шахаўскі здолеў вельмі ўмела выкарыстаць абставіны ў сваёй гульні. Ён атрымаў выйгрышную пазіцыю і добра разумеў — няма сэнсу жорсткімі адносінамі адштурхоўваць ад сябе прыніжаных паразай і дэзарыентаваных ліцвінаў, асабліва таму, што мэтай Аляксея Міхайлавіча было заваяванне іх прыхільнасці дэклараванай ласкавасцю. Абяцаннямі, запэўніваннямі аб ушанаванні маёмасных правоў і свабод заваёўвалі прыхільнае стаўленне шляхты. Вайскоўцаў жа спакушалі магчымасцю службы ў цара на выгодных умовах. Што цікава, як правіла, з мэтай пераконвання шляхты выкарыстоўваліся тыя ліцвіны, якія раней аказаліся вернымі прыхільнікамі новых уладаў.

Можна толькі здзіўляцца, што, нягледзячы на абставіны, доўгі час захоўвалі вернасць прысязе харугвы падраздзяленняў ВКЛ, якія знаходзліся на ўсход ад Вільні. На што разлічвалі гэтыя жаўнеры і іх камандзіры? Можа, спадзяваліся на змену сітуацыі? Калі так, то на фоне відавочнага для ўсіх распаду Рэчы Паспалітай да гэтага магла прывесці толькі шведская інтэрвенцыя. Магчыма, на яе спадзяваліся, ведаючы, што вялікі гетман ВКЛ Януш Радзівіл прыняў пратэктарат Карла X Густава, пра якога гаварылі: ён намерваецца ўзяць пад сваю ўладу ўсе землі, над якімі панаваў Ян Казімір. Цікава, што даволі нечаканы пераход у царскае падданства ў сярэдзіне снежня 1655 г. гэтых камандзіраў адбыўся пасля прыбыцця да Шахаўскога Агінскіх са звесткамі пра поўную паразу Яна Казіміра і яго ўцёкі з краіны, пра крах пазіцыі Януша Радзівіла ў адносінах са шведамі і пра шведскую адмову пачынаць барацьбу за занятыя Масквой гарады ВКЛ на чале з Вільняй. Несумненна, што царскі ваявода выкарыстаў гэтую інфармацыю, пасылаючы з ёй да Мянжыньскага ротмістра Сухніцкага, a іншым вайскоўцам добраахвотна ўзяліся паведаміць самі Агінскія[19]. Перададзеныя адпаведным чынам, разам з абяцаннямі царскай ласкі, гэтыя паведамленні адабралі ўсялякую надзею і канчаткова змусілі жаўнераў пакінуць думку аб усялякім супраціўленні. У хуткім часе многіх з гэтых камандзіраў можна было спаткаць на службе ў Аляксея Міхайлавіча.

Надзеі на шведскую інтэрвенцыю, з якімі насіліся ў пэўных кругах ВКЛ, паспяхова разбіваліся данясеннямі пра нежаданне як шведаў, так і Масквы распачынаць адкрыты канфлікт. У гэтым пераканаўся ашмянскі стараста Адам Саковіч, які ад свайго імя і ад імя згуртаванай вакол яго шляхты вёў з Жамойці перамовы з Масквой. Ужо пад канец кастрычніка С. А. Урусаў напісаў яму, каб пасля прыняцця царскага пратэктарату ён разам са шляхтай ішоў да цара. Катэгарычна забараніў яму ўвязвацца ў канфлікты са шведамі. Урусаў тлумачыў, што цар хоча жыць з тымі ў згодзе і спадзяецца на хуткае заключэнне з імі вечнага міру. Саковіч, які даваў выразныя знакі прыхільнасці да цара, марыў пра аб’яд нанне ўсіх земляў ВКЛ, што патрабавала, каб Масква адабрала і землі, акупаваныя шведамі. Урусаў не хацеў, каб той імі цікавіўся, і сцвярджаў, што пра гэта будуць размаўляць вялікія царскія паслы з прадстаўнікамі Карла X Густава. У снежні на запыт лідскай шляхты наконт вяртання Жамойці ён таксама адказаў няшчыра, толькі заахвочваючы лідскую шляхту да таго, каб рабіла ўсё магчымае, што магло б дазволіць шляхце з тых земляў перайсці пад уладу цара[20]. Мара ўнармаваць маскоўска-шведскія адносіны патрабавала лічыцца з непазбежнасцю пакінуць спадзяванне на вельмі хуткія змены палітычнага становішча Вялікага Княства Літоўскага. Няма нічога дзіўнага, што такая сітуацыя адбірала ўсялякую надзею, і з гэтай прычыны шляхце заставалася толькі думаць, як забяспечыць сабе цярпімыя і бяспечныя ўмовы жыцця. Здавалася, гэткія ўмовы павінна было гарантаваць прыняцце прысягі на вернасць новаму валадару.

Зусім не маглі на штосьці разлічваць тыя, хто, жывучы на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага, застаўся ў сваіх дамах. На аддаленых беларускіх землях шляхта з ваколіц Шклова прасіла прабачэння ў цара за тое, што ён мусіў адступіць пад час зімовага наступу войскаў Януша Радзівіла[21]. Аднак на практыцы атрымлівалася, што і ў далейшым вялікая частка шляхты займала пазіцыю чакання. Тая ж, якая прыняла прысягу, часта сваімі паводзінамі выклікала падазрэнне, ці сапраўды яна верная цару. Перш за ўсё гэта тычылася заходніх земляў ВКЛ. Гэта прызнаваў сам Шахаўскі ў дачыненні да віленскай шляхты і да гараджан[22], асабліва той яе часткі, якая знаходзілася на ўскраінах распаўсюджання маскоўскай улады, у паласе паміжтэрыторыямі, захопленымі царскімі ваяводамі, шведамі або занятымі харугвамі ВКЛ. Царскія ўлады зусім не маглі разлічваць на тую шляхту і гараджан, якія вырашылі выправіцца ў Польшчу або Прусію, баючыся вяртацца да сваёй маёмасці ў ВКЛ, што было б абумоўлена прыняццем прысягі на вернасць цару. У перыяд вялікага замяшання на мяжы лета і восені 1655 г. многія з гэтых уцекачоў спадзяваліся знайсці апірышча ў сканфедэраваным войску ВКЛ. Адной з уцекачоў была Ізабэла з Ляцкіх Хадкевіч, але яе напалохалі чуткі ў гэтым войску аб магчымасці пераходу пад уладу цара. Яна не збіралася гэтага рабіць, бо, як пісала Янушу Радзівілу, „…лічыла б за лепшае ўсё страціць, чым быць пад уладай маскалёў, жыць пад уладай такога паскуднага народа. Што ж рабіць, калі б не магло быць іначай, я выбрала б лепш ужо застацца пад нямецкім кіраўніцтвам”[23]. Таму вельмі праўдападобна, што занадта аптымістычныя запэўніванні ваяводаў аб настроях шляхты, якія яны пасылалі цару, былі спецыяльна прыхарошаныя ў мэтах пераканання ўладара ў сваіх поспехах. Трэба прызнаць, што яны рабілі столькі, колькі маглі, каб і гэтую частку ўцекачоў абяцаннямі спакусіць да вяртання.

Перыяд ад канца 1655 г. і да пачатку наступнага года характарызаваўся найбольш глыбокім упадкам надзеі на адраджэнне Рэчы Паспалітай. Пад уплывам вестак нават тая шляхта, якая жыла бліжэй да каронных земляў, страціла надзею, што гэта можа адбыцца са шведскай дапамогай, хоць да Кароны даходзілі весткі пра намер каранавання на караля Польшчы Карла X Густава. Але ў гэта не верылі, бо ведалі, што без удзелу ў элекцыі ліцвінаў нельга было гаварыць пра сумесную польска-літоўскую Рэч Паспалітую[24]. Акрамя таго выявілася, што падтрымка караля Швецыі ліцвінамі была сумнеўнай і, хутчэй за ўсё, абмяжоўвалася спадзяваннем на яго крокі ўдачыненні да іх айчыны, акупаванай Масквой. На пачатку 1656 г., пасля атрымання вестак пра іншыя падзеі, надзея пачала знікаць зусім. Як вядома, у гэты час адбываўся пералом у стаўленні падданых Кароны да Швецыі. Яны пачыналі масава пакідаць Карла X Густава і вяртацца да вернасці Яну Казіміру, які прыбываў са Шлёнска (пагалоска пра гэта ўсё мацней разыходзілася па ВКЛ). У падтрымку Яна Казіміра, які вяртаўся ў Польшчу, у тым жа студзені пачаў выказвацца Павел Сапега, што стаяў у ваколіцах Берасця на чале значных сілаў ВКЛ[25].

Існавалі і іншыя прычыны, з-за якіх ліцвіны лічылі за лепшае саюз з царом, чым са шведамі, у якасці альтэрнатывы вырашалі заставацца нейтральнымі. Вядома, што хутка разыходзіліся весткі пра грабяжы войскаў Карла X Густава не толькі на тэрыторыі Кароны, але — і ў першую чаргу — на занятых імі землях ВКЛ — Жамойці, Браслаўшчыне і польскіх Інфлянтах з Дынабургам. Асабліва землі Браслаўшчыны да красавіка 1656 г. стваралі своеасаблівую пагранічную паласу, дзе сутыкаліся ўплывы маскоўскія і шведскія, а таксама засталіся анклавы, якія працягвалі займаць прыватныя гарнізоны магнатаў ВКЛ. Сярод іх была Іказнь, што належала падканцлеру ВКЛ Казіміру Лявону Сапегу. Там знаходзіўся гарнізон яго венгерскай пяхоты. З прычыны падзення ранейшых структур улады стаўленне тамтэйшай шляхты залежала ад адносінаў і падыходу да яе абодвух агрэсараў. Мусім прызнаць, што значна лепш з гэтай задачай справіліся расіяне. Пра ўмовы, якія панавалі на землях Браслаўшчыны і польскіх Інфлянтаў, добра ведаў Афанасій Лаўрэнцьевіч Ардын-нашчокін, які сядзеў у блізкай адтуль Друі. Ён атрымаў канфідэнцыйнае даручэнне ад цара прыкладаць усе намаганні ў мэтах схіліць на свой бок жамойцкую і іншую шляхту, і каб асабліва апекаваўся жаўнерамі ВКЛ, якія нядаўна вырашылі прысягнуць цару. Напэўна, гутарка ішла пра нейкую групу, што паходзіла з мясцін, якімі кіраваў Нашчокін. Ён павінен быў пастарацца, каб ім ні ў чым не было крыўды і яны маглі спакойна вярнуцца ў свае сядзібы[26]. Гэта, несумненна, павінна было прадэманстраваць іншым ліцвінам, якія працягвалі вагацца, а таксама тым, якія заставаліся па-за межамі маскоўскага панавання, што варта перайсці на бок цара.

Нашчокін уважліва адсочваў пагаршэнне настрояў на Жамойці, а асабліва на бліжэйшай да яго Браслаўшчыне. Ужо ў першыя месяцы 1656 г. ён стараўся гэта выкарыстаць і прыкладаў шмат намаганняў, каб перацягнуць на бок цара тамтэйшую шляхту. У першую чаргу гэта тычылася шляхты, якая ўцякала ад шведскага рабаўніцтва і гвалту і збіралася ў Друі і яе ваколіцах. Потым свае намаганні ён скіраваў на тую, якая і далей заставалася ў межах шведскага панавання і знаходзілася пад пагрозай бесперапынных гвалтаў. Каб схіліць шляхту на бок цара, Нашчокін нават высылаў ёй эскорты, каб яна магла перабраццаўіншыя свае маёнткі, што знаходзіліся ўжо пад панаваннем маскоўскага войска. Між іншым, з такой магчымасці скарысталіся Пац і Валовіч. Пры гэтым Нашчокін аказваў гэтым выгнанцам значную харчовую дапамогу, каб толькі схіліць іх на бок новай улады. Эксцэсы, якія практыкавалі шведы, а з іншага боку — умелыя захады і добразычлівасць Нашчокіна прынеслі адпаведную карысць цару. У лютым прысягнуў, цалуючы крыж, Мікалай Валовіч, які ўцёк з Браслаўшчыны. Апрача таго, у студзені і лютым Нашчокін многа разоўзвяртаўся да шведскага губернатара ў Рызе, пратэстуючы супраць шведскага рабаўніцтва, якое сягала нават земляў, што знаходзіліся пад ўладай цара. Тыя захады не прынеслі значнай карысці, але ва ўсялякім разе гэта быў танны спосаб скарыстання вядомых звестак пра шведскі тэрор у мэтах заваявання вернасці шляхты[27].

Імклівыя падзеі, якія адбываліся ў Польшчы на пачатку 1656 г., вельмі ўважліва адсочваў царскі ваявода ў Вільні. Хоць расіяне і разумелі, што галоўны вораг польскага караля — шведы, іх усё ж працягвала непакоіць няпэўнае стаўленне ліцвінаў. Асабліва пільна сачылі за моцнай групоўкай войскаў Сапегі, чые чарговыя захады ў невялікай ступені маглі прадбачыць, улічваючы неверагодную складанасць тагачаснай палітычнай сітуацыі. Асабліва таму, што дагэтуль не была заключана фармальная дамова паміж Масквой і Рэччу Паспалітай у справе сумеснага стаўлення да Швецыі, а Сапега да лютага наогул не зрабіў аніякіх крокаў, якія сведчылі б пра яго разрыў з Карлам X Густавам. Да таго ж, у першыя тыдні 1656 г., захапіўшы ўжо ўсю Польшчу, Карл X Густаў стаў са сваёй арміяй і верным яму каронным войскам у не вельмі далёкім Караляўцы. Шведскі кароль заключыў карыснае для сябе пагадненне з брандэнбургскім электарам Фрыдрыхам Вільгельмам і спаткаўся з арыштаваным Вінцэнтам Гасеўскім. Гетман каварна падбухторваў шведскага караля ў паход супраць Масквы. А калі Гасеўскі яшчэ атрымаў пісьмовыя запэўніванні наконт гэтага, адразу ж выслаў іх цару, рэалізуючы такім чынам свой план стварэння і ўмацавання саюзу Рэчы Паспалітай з Масквой, скіраванага супраць Швецыі[28]. Таму пад уплывам гэтых данясенняў, a таксама з-за незразумелых паводзінаў Сапегі, расіяне занепакоіліся, калі ў пачатку лютага лідская, гарадзенская і ваўкавыская шляхта папрасіла Шахаўскога абараніць яе ад віцебскага ваяводы Сапегі, які, паводле яе, выношваў намер паслаць свае войскі ў гэтыя паветы[29]. Відаць, маскоўскія ваяводы не змаглі разгадаць, наколькі гэтыя папярэджанні істотныя і, у разе чаго, у якой якасці павінны былі б увайсці сюды войскі віцебскага ваяводы. У любым выпадку данясенні аб намерах Сапегі занепакоілі шляхту, якая знаходзілася пад царскай уладай, рашучасць жа Шахаўскога даць узброены адказ нагнала страху шляхце на Падляшшы, якая ў гэтым выпадку прадбачыла паразу войскаў ВКЛ пад Берасцем, падзенне гэтага і іншых гарадоў разам з рэшткамі Вялікага Княства Літоўскагам[30].

У гэты час да Нашчокіна таксама дайшлі трывожныя звесткі аб стаўленні Паўла Сапегі. 19 студзеня 1656 г. памёр яго родзіч, падканцлер ВКЛ Казімір Лявон Сапега, які атрымаў сваю вядомасць з таго, што вельмі доўга супраціўляўся ўгаворам Карла X Густава перайсці на яго бок і фармальна згадзіўся толькі ў канцы лістапада пад пагрозай дзеянняўУрусава[31]. Гэта не была шчырая згода, бо прыкладна ў гэты ж час ці трохі пазней ён катэгарычна забараніў свайму падстарасту ў Іказні пускаць у замак шведаў. Наадварот, загадаў, каб той у крайнім выпадку здаў яго царскім войскам. Пасля смерці Казіміра Сапегі Іказнь атрымаў у спадчыну Павел Сапега, які адразу ж накіраваў туды ліст з забаронай упускаць усялякі замежны гарнізон і загадаў чакаць падмогі. Было вядома, што ў гэты час шведскі камендант з Браслава наведаў падстарасту ў Іказні і заахвоціў яго прытрымлівацца распараджэнняў Паўла Сапегі. Даволі аддаленаму ад праўдзівых крыніц інфармацыі падстарасту шведскі камендант патлумачыў, што праблема заключэння міру паміж польскім і шведскім каралямі павінна вырашыцца ў самым хуткім часе, а пасля яго падпісання Ян Казімр атрымае вялікую ваенную падмогу ад шведаў супраць Масквы. Аповеды пра шведскія намеры вяртання ВКЛ увесь час цыркулявалі ў асяроддзі шляхты, і іх падтрыманне было вельмі карысным для шведаў, бо такія чуткі спрыялі таму, што маскоўскім уладам цяжэй было замацаваць выгодную для сябе стабілізацыю шляхецкіх настрояў. Абдурванне такімі абяцанкамі падстарасты з Іказні адпавядала інтарэсам шведскага каменданта,які не хацеў, каб маскоўскія гарнізоны занадта набліжаліся да падкантрольных яму земляў. Гэтыя падзеі сталі прычынай моцнага перапалоху шляхты, якая сабралася ў ваколіцах Друі, асабліва таму, што адразу ж узніклі пагалоскі пра шведскі намер напасці на гэты горад[32]. У любым выпадку разгляданыя падзеі не выявілі аніякага жадання ў шляхты перайсці на шведскі бок. Больш за тое, усё менш верагодныя абяцанкі шведскай дапамогі поўнасцю страчвалі сваю вартасць у святле практыкаваных супраць шляхты гвалтаў, толькі спрыяючы інтэнсіўным пошукам дапамогі ў маскоўскіх ваяводаў. Зрэшты, сама праблема Браслаўшчыны хутка знікла, калі пасля пачатку ваенных дзеянняў у красавіку царскія войскі занялі ўсе гэтыя землі.

Цікавы анклаў у моры земляў ВКЛ, акупаваных Масквой, уяўляла сабой Слуцкае княства, якое належала князю Багуславу Радзівілу. Гэтая моцная крэпасць і гіганцкія ўладанні знаходзіліся на ўскраіне Наваградскага ваяводства, якое межавала з Менскім. На тыя землі вельмі слаба пранікалі расіяне, таму яны заставаліся пэўным прыкладам пагранічча маскоўскага панавання, што дапамагала тамтэйшай шляхце і радзівілаўскім службоўцам захоўваць даволі вялікую свабоду. Ад паловы 1655 г. у Слуцку знаходзіўся вельмі моцны гарнізон. Гэта быў рэгімэнт нямецкай пяхоты князя Багуслава. Ён складаўся з дасведчаных жаўнераў, на чале якіх стаялі пераважна замежныя афіцэры. Гэтае фармаванне вельмі ўзмацніла ранейшы гарнізон венгерскай пяхоты ротмістра Станіслава Скарбка, што знаходзіўся там ад снежня 1654 г., і невялікі атрад драгунаў[33]. Такі моцны гарнізон пад камандай оберстэрлейтэнанта Вільгельма Патэрсанаў верасні 1655 г. змог адбіць спробу захапіць яго войскамі князя Аляксея Мікітавіча Трубяцкога. Таксама быў адхілены царскі заклік здацца Трубяцкому. У закліку Аляксей Міхайлавіч гарантаваў пакінуць усе вольнасці, толькі захоўваў за сабой права ўвесці сваіх ваяводаў і жаўнераў у крэпасць з мэтай, як ён ілжыва тлумачыў, пільнавання, каб ніхто гэтых шляхецкіх правоў і свабод не парушыў[34]. Пад час маскоўскага і казацкага нападу ў крэпасці ўкрылася мноства навакольнай шляхты. Статус гэтых земляў і насельніцтва, якое на іх знаходзілася, быў даволі дзіўны. Восенню 1655 г. князь Багуслаў выразна выказаўся аб пераходзе на бок Карла X Густава. Гэтым самым ён прызнаў, што яго ўладанні пад Слуцкам знаходзяцца пад шведскім пратэктаратам. Князь адразу ж паспрабаваў пашырыць уладанні коштам недалёкіх Ляхавічаў і Нясвіжа і загадаў іх заняць, растлумачыўшы гэта жаданнем засцерагчы ix ад далейшых маскоўскіх нападаў[35]. Асаблівай энергічнасцю вызначыўся ў гэтых дзеяннях спадкаемца Патэрсана обер-стэрлейтэнант Адам Волакс, швед з паходжання. У снежні ён заняў і абрабаваў замкі ў Нясвіжы і Міры і пачаў называцца з ласкі Карла Густава, караля шведскага і польскага, камендантам земляў, якія пасля акрэслення межаў займалі вялізныя абшары, адрэзаныя ад Наваградскага, Берасцейскага і Менскага ваяводстваў. Адначасова Волакс выдаў універсал, у якім паведамляў царскім і казацкім войскам, што ў гэтых мясцовасцях ён размясціў свае гарнізоны і забараняе ім туды ўваходзіць. Ён рашуча адрынуў таксама прапановы маскоўскага барысаўскага ваяводы аб здачы Слуцка Аляксею Міхайлавічу, нягледзячы на бесперапынныя заахвочванні да гэткага кроку, якія падмацоўваліся абяцаннямі захавання ўсёй маёмасці і правоў[36].

Паводзіны Волакса моцна раздражнілі Аляксея Міхайлавіча, які лічыў сябе вялікім князем літоўскім і не збіраўся пагаджацца, каб на гэтых землях усталёўвалі ўладу шведскага караля. У той жа час цару даносілі аб чарговых лістах гэтага афіцэра да розных паветаў, якія былі напісаны ў падобным стылі. Гэта выклікала гнеўныя пратэсты самога цара, накіраваныя Карлу X Густаву[37]. Замена Волакса на маёра Яна Гроса ў лютым 1656 г. не прывяла да супакаення трывогі царскіх ваяводаў. Праўда, у Слуцку спынілі вытворчасць вытрыманых у такім ганарыстым тоне лістоў, вывелі войскі з Нясвіжа і Міра, якія занялі людзі сапегаўскага палкоўніка Самуэля Аскеркі, але слуцкія жаўнеры неаднаразова даваліся ў знакі навакольнай шляхце. Перш за ўсё гэта тычылася той шляхты, якая жыла ў княскіх маёнтках, між іншым, у Койданаўшчыне і ў Смалявічах, а таксама ў іншых. У гэтых двух першых атабарыліся вайсковыя каманды, прысланыя са слуцкага гарнізона. Аднак да названых уладанняў прад’яўлялі прэтэнзіі маскоўскія чыноўнікі, аргументуючы тым, што гэтыя землі належаць цару, бо іх жыхары склалі цару чалабітную. Яшчэ раней Волакс рашуча адпрэчваў гэтыя прэтэнзіі, сцвярджаючы, што названыя ўладанні належаць князю Багуславу, які прыняў пратэктарат Карла X Густава, і цяпер яны знаходзяцца пад шведскай абаронай. Адпаведна даходзіла да напружання адносінаў паміж слуцкімі камандамі і прысыланымі царскімі. У выніку найбольшыя страты несла няспынна рабаваная мясцовая шляхта, якая павінна была карміць і першых, і другіх. Цікава, што яна добра ведала, якім чынам паскардзіцца царскім ваяводам. Шляхта з Меншчыны паведамляла ў чэрвені 1656 г., што на яе нападаюць шведскія жаўнеры са Слуцка. З мноства слуцкіх дакументаў вядома, што ў той час шведаў у гарнізоне не было. Таксама вядома, што гэтыя жаўнеры не ажыццяўлялі аніякіх правакацыйных дзеянняў супраць маскоўскай улады, затое яны выкарыстоўваліся для спагнання павіннасцяў з многіх княскіх надзелаў, якія арандавала розная шляхта. Шляхце гэта вельмі не падабалася і яна, спрабуючы ўхіліцца ад сваіх нядоімак, скардзілася царскім ваяводам на людзей князя. Ведаючы пра службу князя на карысць Карла X Густава і пра тое, што камендант гарнізона — шведскі афіцэр, любыя дзеянні яго людзей са Слуцка шляхта паказвала як напад шведаў з гэтага горада. Такія скаргі мелі пэўны вынік, і цар загадаў менскаму ваяводу Фёдару Юр’евічу Арсеневу звярнуцца з просьбай да ваяводы ў Барысаве, каб той дапамог менскай шляхце выгнаць „шведаў” з земляў Менскага ваяводства і нават распачаць дзеянні супраць самога Слуцка[38].

Аднак здаецца, што прашведская пазіцыя князя Багуслава не мела значнага ўплыву на шляхту, якая жыла недалёка ад яго слуцкай крэпасці, і на ўзнікненне ў яе асяроддзі прыязных да шведаў настрояў. Тое, што тут не складалі масава прысягі вернасці цару, мела іншыя прычыны, галоўнай сярод іх была нязначная прысутнасць маскоўскіх войскаў на гэтых землях пасля адыходу арміі Трубяцкога. Яны з’явіліся тут толькі ў лютым 1660 г. разам з князем Іванам Хаванскім, а тады ўжо пад прымусам наваградская шляхта не мела іншага выйсця, як толькі прыняць прысягу[39]. Затое прыняцце шведскага пратэктарату Багуславам і дэманстраванне верхавенства Карла X Густава над гэтымі землямі, ажыццёўленае Волаксам, занепакоілі царскіх ваяводаў і выклікалі загады Крамля, скіраваныя на расправу са Слуцкам. У сваю чаргу, гэта спараджала абгрунтаваную трывогу случакоў і князя. Ён запэўніваў падданых у сваім клопаце пра іх і ў стараннях забяспечыць ім бяспеку, але ніколі не гаварыў пра шведскі пратэктарат у якасці іх крыніцы[40]. Але пасля адыходу з-пад Слуцка ў верасні 1655 г. Трубяцкога ніколі з маскоўскага боку не было распачата аніякіх значных крокаў з мэтай авалодання гэтай крэпасцю. Несумненна, што гэта было абумоўлена як аддаленасцю згаданых земляў ад галоўных цэнтраў маскоўскага панавання ў ВКЛ, так і слабасцю царскіх сілаў на поўдні ВКЛ, асабліва калі галоўную іх частку з вясны 1656 г. пачаў паглынаць шведскі фронт у Інфлянтах. Таму з прычыны недахопу сілаў гэта ажыццяўлялася іншым спосабам. Ранняй вясной 1656 г. выправілі Жыдовіча, памешчыка з Койданаўшчыны, каб ён паспрабаваў падкупіць упартага Волакса і перацягнуць яго на царскі бок, а пазней стараліся ўздзейнічаць на настроі беларускага, праваслаўнага, галоўным чынам бяднейшага насельніцтва горада[41]. Таксама трэба ўлічваць наступнае: ваяводы Аляксея Міхайлавіча хутка даведаліся, што шведаў у крэпасці няма і цяпер яна не ўяўляе занадта вялікай пагрозы. Акрамя таго, Волакса замяніў маёр Ян Грос, які ад князя Багуслава атрымаў недвухсэнсоўнае даручэнне не раздражняць Маскву і казакоў. Да таго ж казакі пад камандаваннем палкоўніка Івана Нячая хутка выраслі ў моцную сілу на Беларусі, якая да канца 1659 г. адвяла ад Слуцка маскоўскую пагрозу.

Першыя тыдні 1656 r. паказалі, што найбольшых поспехаў на ніве вярбоўкі шляхты на свой бок дасягнулі расіяне. Іх гнуткая палітыка ласкавасці і гарантыі захавання правоў і свабод прынесла выразныя вынікі. Да гэтага далучаліся старанні новых уладаў спыніць разбоі і рабаўніцтвы з боку царскіх жаўнераў. З такімі дзеяннямі кантраставалі паводзіны шведаў у Кароне ды на Жамойці, якія ўжо вясной 1656 г. сталі прычынай выбуху паўстання. Але не варта пераацэньваць узровень прыхільнасці шляхты да новых парадкаў. Існуе мноства крыніц, якія пацвярджаюць факты складання прысягі вернасці цару, аднак трэба памятаць, што часцей за ўсё яны маюць маскоўскае паходжанне і асабліва паказваюць поспехі людзей Аляксея Міхайлавіча. Яны таксама датычацца той шляхты, якая апынулася пад уладай расіян і знаходзілася ў змушаным становішчы. Акрамя таго, і ў гэтых крыніцах часта можна адшукаць словы царскіх ваяводаў, што і пазней мноства шляхты прысягі не стрымала. Цікава, што перачакаўшы найбольш безнадзейны перыяд ад канца 1655 да пачатку 1656 г., шляхта з імпэтам адрэагавала на ўсё больш гучныя данясенні з Кароны аб вяртанні караля і яго першых поспехах. А гэта азначала, што знікла сітуацыя, якая прымушала шляхту рабіць выбар паміж двума агрэсарамі, бо з’явілася трэцяе выйсце. Можна было заявіць аб вернасці Рэчы Паспалітай, якая адраджалася, і свайму законнаму манарху — той таксама абяцаў забыцца на нядаўняе адступніцтва. Пачалі з’яўляцца ўцекачы з-пад маскоўскага панавання, троцкі ваявода Мікалай Стэфан Пац арганізаваў ix у тры харугвы і на пачатку сакавіка вырушыў з імі да каронных земляў на дапамогу каралю. На іх шляху ў Гарадзенскай эканоміі стаў на чале сваіх дзвюх драгунскіх харугваў і ўзброеных сялян сын берасцейскага ваяводы Станіслаў Масальскі. Раней ён разам са сваімі людзьмі склаў прысягу вернасці цару перад маскоўскім ваяводам у Горадні і атрымаў ва ўпраўленне землі каралеўскай, а цяпер царскай, Гарадзенскай эканоміі. З расстаўленай пасткі не здолела вырвацца харугва Міхала Шалевіча, якую людзі Масальскага разбілі[42]. Таму царскія ваяводы павінны былі добра разумець, што цяжка разлічваць на дабравольную шчырую прыхільнасць Маскве велізарнай колькасці шляхты ВКЛ. Яе пазіцыя была вельмі няпэўная і ў выпадку змены палітычнай сітуацыі магла нават станавіцца варожай у ад нол ькавай ступені як да таго боку, якому не прысягала, так і да таго, якому дала прысягу, у чым расіяне пераканаліся ўжо ў 1658 г. Няўдачай скончыліся спробы схіліць на свой бок тых ліцвінаў, якія, застаючыся на землях ВКЛ, апынуліся па-за ўладай Масквы — на Жамойці, пад Берасцем, а таксама на землях Слуцкага княства і ў размешчанай далей на поўдзень і захад палескай частцы Берасцейскага ваяводства. Гэта быў сур’ёзны знак таго, што, маючы свабоду выбару, пераважная частка ліцвінаў не мела ахвоты апынуцца пад міласцівай царскай рукой.

У такой сітуацыі ў расіян былі дастаткова важкія прычыны да занепакоенасці, абумоўленай стаўленнем да іх насельніцтва акупаваных земляў ВКЛ, бо апошнія дні 1655 г. выразна паказалі, што можа дайсці да вайны са шведамі. Цара вельмі моцна раздражняла тое, што яны акупавалі тую частку ВКЛ, якую ён з моманту захопу Вільні і самаабвяшчэння сябе вялікім князем літоўскім пачаў лічыць сваёй. Шведы таксама не пагаджаліся прызнаць за ім тытула ўладара Белай Русі і Літвы. Адной з умоваў у дагаворах паміж шведамі і палякамі, што пераходзілі на іх бок, ці Янушам Радзівілам было вяртанне ўсходніх земляў. У ВКЛ перахоплівалі перапіску паміж шведскім каралём і казацкім гетманам Багданам Хмяльніцкім, якая сведчыла аб распаўсюджанні пратэктарату на Запарожжа. Нарэшце, у студзені і лютым 1656 г., наперакор ранейшым чаканням, шведы праявілі неахвоту да ўрэгулявання справы новых граніц у ВКЛ, чым устрывожылі расіян. Усё гэта перапаўняла Крэмль вялізнай занепакоенасцю тым, ці не збіраецца Карл X Густаў дамагацца ўсходніх земляў Рэчы Паспалітай. Пры відавочнай падтрымцы з боку польскай шляхты, вельмі падазроным стаўленні Сапегі і шляхты земляў паўднёвай часткі ВКЛ разам са Слуцкам расіяне баяліся вайны са Швецыяй, якая магла прыцягнуць супраць Масквы таксама і сілы Рэчы Паспалітай. Расіяне ўжо ведалі, што кварцяныя каронныя войскі моцна падтрымалі шведаў пад час іх наступу супраць брандэнбургскага электара. Для маскоўскіх назіральнікаў тое магло азначаць толькі прыкмету ўзмацнення небяспечнага саюзу жыхароў Кароны з Карлам X Густавам. У гэтай сітуацыі расіяне рашыліся на прэвентыўны ўдар па Швецыі, перш чым Карл X Густаў замацуецца ў Польшчы, і адначасова прынялі рашэнне, што яны павінны схіліць на свой бок шляхецкія асяродкі Рэчы Паспалітай, якія яшчэ канчаткова не вызначыліся, а таксама ўсіх тых, хто непрыхільна глядзеў на панаванне скандынаваў у Польшчы і ВКЛ[43].

Разам з гэтымі апасеннямі на пачатку 1656 г. з польскай тэрыторыі да расіян даходзілі і ўсё больш прыемныя паведамленні. Але з прычыны значнай адлегласці інфармацыя прыходзіла не так хутка, таму рэагаванне Крамля на імклівую змену падзей на землях Рэчы Паспалітай у пачатку 1656 г. было даволі запозненым. З Польшчы даходзілі ўсё больш выразныя звесткі аб пагаршэнні становішча шведаў. У краіну вярнуўся Ян Казімір, войска і шляхта вярталіся пад яго камандаванне, былі адзначаны першыя ваенныя поспехі ў баях са шведамі. Таму знікала мроя сумеснай польска-шведскай, а можа і літоўскай, атакі на маскоўскія заваяванні. З іншага ж боку, знікалі надзеі на вырванне шляхты ВКЛ, а можа і Кароны, са шведскага панавання і на яе пераход пад уладу цара. З гэтай пары шляхта атрымала магчымасць вяртацца да свайго караля, што і адбывалася ў масавым парадку. У разгледжанай сітуацыі падмацаваныя вялікімі абяцаннямі прапановы перайсці пад уладу Аляксея Міхайлавіча, скіраваныя да магнатаўі шляхты ВКЛ, страчвалі сваю прывабнасць. Вясной у гэтым пераканаўся В. М. Ліхароў, пасланнік цара да Сапегі і каронных паноў[44].

Аднак такая сітуацыя не азначала пагаршэння сувязяў паміж польска-літоўскай і маскоўскай дзяржавамі. Наадварот, сувязі мелі шанцы нават умацавацца. У красавіку расіяне перайшлі ў наступленне ў Інфлянтах і дасягнулі значных поспехаў, што сведчыла пра магчымасць з’яўлення супольнасці інтарэсаў Масквы і Рэчы Паспалітай (дагэтуль абедзве дзяржавы знаходзіліся ў стане вайны паміж сабой, а цяпер апынуліся ў стане вайны з адным і тым жа ворагам). Гэта было важным знакам хады падзей для назіральнікаў з ВКЛ, асабліва калі яны даведаліся, што польскі кароль, які рыхтаваўся да генеральнага разбіральніцтва са шведамі, выслаў да цара пасольства на чале з аршанскім старастам Пятром Галімскім з мэтай узгаднення ўмоваў міру і сумеснай барацьбы супраць шведаў[45]. У разгляданым кантэксце надзвычай цікава, як успрымала шляхта ВКЛ такі аспект новай сітуацыі. На пад ставе крыніц цяжка сцвярджаць нешта са стопрацэнтнай упэўненасцю. Здаецца, пачалі ўзнікаць пэўныя настроі, што спрыялі вяртанню на землі ВКЛ шляхты, якая ўцякла адсюль перад прыходам царскіх войскаў. Гэтае рашэнне аблягчалася яшчэ і тым, што ў нейкай ступені жыхары ВКЛ паволі асвойваліся з новым станам рэчаў і стараліся вярнуцца да ранейшага нармальнага жыцця. Па гэтых прычынах дадому вярнулася частка шляхты з сем’ямі, між іншымі — Ян Цадроўскі, якога таксама да ўцёкаў з Жамойці змусіла паўстанне супраць шведаў, што пачыналася там. З Прусіі ў ВКЛ выправілася таксама сям’я аўтара ўспамінаў Мацея Форбка Леттава. Цадроўскаму і Леттаву вярнуцца было тым прасцей, што яны накіроўваліся ў валоданні Багуслава Радзівіла, якія вырываліся з-пад царскай улады. Іншыя прасілі ў цара або ў яго ваяводаў аб магчымасці кіравання сваімі ўладаннямі, якія знаходзіліся пад маскоўскім панаваннем. Знайшліся нават такія, як ашмянскі стараста Адам Мацей Саковіч, якія цару не прысягалі, а зборшчыкаў падаткаў у свае валоданні пасылалі, каб выціснуць грошы са сваіх падданых. Так Саковіч зрабіў са сваімі барысаўскімі ўладаннямі[46]. Трэба дадаць, што ў 1655 і 1656 г. вярталіся таксама гараджане, што раней разам са сваёй рухомай маёмасцю шукалі прытулку ў Інфлянтах або Курляндыі. Сярод іх было даволі многа багатых гараджан з Полацка. Часта вярталіся без нічога, бо іх маёмасць стала ахвярай шведскага рабаўніцтва. У гэтым не было нічога дзіўнага. У чужой краіне ўцекачы не раз зазнавалі гвалт з боку мясцовых жыхароў, асабліва войска[47], што перажыў у Прусіі і Форбак Леттаў.

Разам з уздымам Рэчы Паспалітай на барацьбу са шведамі для Масквы з’явіліся чарговыя шанцы схіліць шляхту да прызнання ёю верхавенства ўлады цара над ВКЛ. Цікавым было стаўленне жамойцкай шляхты, што вяла барацьбу са шведамі. Вясной 1656 г., калі яе землі яшчэ знаходзіліся ў руках непрыяцеля, а на рэальную дапамогу з глыбіні Рэчы Паспалітай цяжка было разлічваць, яна падтрымлівала найлепшыя адносіны з Масквой, межы панавання якой пачыналіся ўжо на паўднёвым беразе ракі Святой. Некаторыя з паўстанцаў, імкнучыся ўберагчы свае сем’і ад шведскіх рэпрэсій, рашаліся нават скласці прысягу вернасці царскім ваяводам, каб толькі атрымаць дазвол на перавоз на другі бераг ракі Святой сваіх блізкіх родзічаў. У траўні так зрабіў вялікі пісар ВКЛ Ян Мікалай Станкевіч разам з іншай шляхтай. Яны накіраваліся да царскага ваяводы ў Коўне. Потым прывезлі свае сем’і, пасля чаго вярнуліся на Жамойць, каб прадоўжыць барацьбу са шведамі. Несумненна, што ў гэты перыяд блізкасць варожых да шведаў расіян была значнай апорай тады, калі дапамогі з боку войскаў ВКЛ ці Кароны наогул не існавала. Усведамленне таго, што Масква выходзіць на шлях вайны са Швецыяй і міру з Рэччу Паспалітай, пераўтварала яе ў жаданага саюзніка. Мы нічога не ведаем пра канкрэтную дапамогу маскоўскіх ваяводаў жамойцкім паўстанцам. Затое з ліста Шахаўскога да цара мы можам даведацца, што ўся жамойцкая шляхта дэкларавала сваё жаданне стаць падданымі Аляксея Міхайлавіча. Вядома, гэта несумненнае перабольшванне з боку ваяводы[48]. Праўдай было тое, што гэтая шляхта не хацела далей цярпець шведскае праўленне, але тое не азначала, што гэтым самым яна хацела апынуцца пад маскоўскім панаваннем.

Нягледзячы на гэта, такая інфармацыя моцна зацікавіла цара. Зацікаўленне было тым мацнейшым, што ў гэты час яго пасланнік, які вяртаўся праз Жамойць са Швецыі, даносіў цару пра моцныя ў ёй антышведскія настроі і прагнозы тамтэйшай шляхты, што з дапамогай тысячы царскіх жаўнераў яна выгнала б шведаў са сваёй зямлі[49]. Таму, як і ўвосень 1655 r., расіяне праз спецыяльных пасланнікаў заклікалі жамойтаў, каб тыя пераходзілі на маскоўскі бок. Калі ў 1656 г. да Аляксея Міхайлавіча дайшлі данясенні пра паўстанне на Жамойці і пра спакуслівыя кантакты тутэйшай шляхты з аленска напісаў адказ Шахаўскому. Загадаў яму як мага хутчэй выбраць некалькіх з давераных афіцэраў, паслаць іх на Жамойць, каб схіляць тамтэйшае насельніцтва да пераходу на бок цара. Пасланнікі павінны былі абяцаць шляхце захаванне ўсіх правоў, свабод і маёмасці, а таксама не шкадаваць абяцанняў гараджанам і купцам[50]. Відавочна, цару вельмі патрэбна было акупаваць гэтую ад ну з апошніх земляў Вялікага Княства Літоўскага, жыхары якой яшчэ не кляліся яму на крыжы. Здавалася, што такой мэты можна рэальна дасягнуць на хвалі сумесных ад нядаўняга часу інтарэсаў Масквы і Рэчы Паспалітай. Пад уплывам атрыманых ад Шахаўскога звестак цар зрабіў высновы аб відавочнасці пазітыўнага адказу шляхты на незвычайна выгодную маскоўскую прапанову. У такім выпадку існавала магчымасць звязаць яе з прадастаўленнем вельмі значнай ваеннай дапамогі для барацьбы супраць шведаў. Царскія спадзяванні зніклі разам з чарговымі ліпеньскімі данясеннямі Шахаўскога. Ваявода выслаў афіцэраў на Жамойць нават у суправаджэнні мясцовых праваслаўных і каталіцкіх святароў, каб толькі схіліць на свой бок жамойтаў. Аднак жа апошнія, ужо вызваліўшы сваю краіну ад шведаў, перасталі праяўляць зацікаўленасць супрацоўніцтвам з Масквой. Гараджане заявілі, што баяцца шляхты. А Самуэль Камароўскі і Войцех Эмерык Млечка, якія ўзначальвалі шляхту, адказалі наўпрост адмоўна і адзначылі, што хочуць застацца пад уладай польскага караля. Зрэшты, яны і не мелі патрэбы здавацца цару, калі, як яны падкрэслівалі, кароль з царом вельмі хутка збіраюцца заключыць мірны дагавор. Таксама афіцэры даведаліся, што ў гэтую краіну ідзе Гасеўскі, высланы па загадзе караля з падмогай, што азначала канец шанцаў перацягнуць шляхту на свой бок. Сапраўды смутным уражаннем для маскоўскіх пасланнікаў была канстатацыя факта, што ўжамойцкім войску знаходзіцца вельмі многа шляхты паходжаннем з Полацкага, Віленскага або іншых паветаў, якая некалі склала прысягу вернасці цару[51]. Гэта стала чарговым знакам таго, што ад моманту ўзнікнення магчымасці выбару паміж службай польскаму каралю і маскоўскаму цару большасць шляхты ВКЛ стане на бок свайго ранейшага манарха. Наступныя гады, якія вызначыліся ўзнаўленнем адкрытай вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, толькі пацвердзілі гэта.

Адраджэнне Рэчы Паспалітай у 1656 г. у якасці саюзніка Масквы знішчыла шэраг праблем, звязаных з патрэбай выбару паміж шведскім каралём і маскоўскім царом. Аднак у многіх з ліку шляхты ВКЛ узнікла новая праблема, якая палягала на выбары паміж каралём Янам Казімірам і царом, што паводле дагавору ў Немежы ад 3 лістапада 1656 г. павінен быў стаць каралём. Праблема атрымала яшчэ іншае вымярэнне, калі крыху пазней пачало прыкметна развальвацца супрацоўніцтва абедзвюх дзяржаваў, якое базавалася выключна толькі на барацьбе з агульным ворагам, аднак ніводзін з бакоў не збіраўся адмаўляцца ад панавання над землямі і шляхтай Вялікага Княства Літоўскага.

Пераклад Яна Зеліньскага


[1] L. Gawlik, Projekt unii polsko-rosyjskiej w drugiej połowie XVII wieku, „Kwartalnik Historyczny”, 23 (1909), s. 94-97; Z. Wójcik, Polska i Rosja wobec wspólnego niebezpieczeństwa szwedzkiego w okresie wojny północnej 1655-1660, [w:] „Polska w okresie drugiej wojny północnej 1655 — 1660″, Warszawa 1957, t. II, s. 33-41; A. Stade, Geneza decyzji Karola X Gustawa o wojnie z Polską, [w:] „Studia i Materiały do Historii Wojskowości” (далей — SMHW), 19 (1973), s. 19-92.
[2] Б. Н. Флоря, Миссия В. К Лихарева в Польше и Литве (к истории внешней политики времени „Потопа”) // Славянские народы: общность истории и культуры / ред. Б. В. Носов, Москва 2000, с. 85-86; H. Wisner, Rok 1655 w Litwie: pertraktacje ze Szwecją i kwestia wyznaniowa, „Odrodzenie i Reformacja w Polsce”, XXVI (1981), s. 87, 91-93.
[3] Тамсама, с. 95; Б. Н. Флоря, Миссия В.Н. Лихарева…, с. 87.
[4] Stefana Franciszka z Prуszcza Medekszy sekretarza Jana Kazimierza, sędziego ziemskiego kowieńskiego, księga pamiętnicza wydarzeń zaszłych na Litwie 1654 — 1668, [w:] „Scriptores Rerum Polonicarum”, t. III, wyd. W. Seredyński, Kraków 1875, s. 13-14; H. Wisner, Rok 1655 w Litwie…, s. 85-86,98.
[5] Rejestr przysięgowy szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego 1655 r., [w:] „Памятники истории Восточной Европы”, т. IV, Москва – Варшава 1999, с. 24-25.
[6] Medeksza, s. 22-23; Л. В. Заборовский, Великое Княжество Литовское и Россияво время польского Потопа, Москва 1994, с. 82-87.
[7] Medeksza, s. 14-15.
[8] Л. В. Заборовский, гл. документы на с. 22-45, 57,60-61, 79-80.
[9] A. Rachuba, Paweł Sapieha wobec Szwecji i Jana Kazimierza (IX1655-II1656), „Acta Baltico-Slavica”, M (1977), s. 82-83, 85-86.
[10] Л. В. Заборовский, с. 49-54; Medeksza, s. 26.
[11] Л. В. Заборовский, с. 69-74; Б. Н. Флоря, Миссия В. Н. Лихарева… с. 87.
[12] Акты, издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора древних актов (далей — АВАК), Вильно 1909, т. 34, nr 65 i 66, с. 73-75.
[13] Л. В. Заборовский, с. 74-75; A. Rachuba, Paweł Sapieha wobec Szwecji i Jana Kazimierza…, s. 88; таксама, Sapieha Paweł Jan, [w:] „Polski Słownik Biograficzny” (далей — PSB), t. XXXV/1, s. 140.
[14] Акты Московского государства, т. II, под ред. А. Попова, С.-Петербург 1894, nr 793, с. 482.
[15] Л. В. Заборовский, с. 58.
[16] АМГ, т. II, nr 790, s. 480; Б. Н. Флоря, От потопа до Вильна. Российская политика по отношению к Речи Посполитой в 1655-1656 г., „Kwartalnik Historyczny”,СХ (2003), s. 37-40.
[17] Medeksza, s. 22.
[18] АМГ, т. II, nr 753, s. 459; 757/II, s. 462; Б. Н. Флоря, Миссия В. Н. Лихарева…, с. 88-89.
[19] АМГ, т. II, nr 750, s. 458; nr 753, s. 459; nr 757/II, s. 462, nr 790, s. 480.
[20] Л. В. Заборовский, с. 102,104.
[21] АМГ, т. II, nr 773, s. 470.
[22] Тамсама, nr 751, s. 458.
[23] Izabela Chodkiewiczowa z Lackich do Radziwiłła (Janusza?), b.m.d.(II poі. 1655), Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie (далей — AGAD), Archiwum Radziwiłłowskie (далей — AR), dz. V, nr 2060, s. 17.
[24] АМГ, т. II, nr 750, s. 458.
[25]
[26] Л. В. Заборовский, с. 110-111.
[27] АМГ, т. II, nr 801, s. 485-487.
[28] A. Przyboś, Gosiewski Wincenty Korwin, PSB, t. VIII, s. 344.
[29] Тамсама, nr 793, s. 482.
[30] NN do B. Radziwiłła, Tykocin 13 III 1656, AGAD, AR, dz. V, неўпарадкаваныяпаперы.
[31] A. Rachuba, Sapieha Kazimierz Leon, PSB, t. XXXV/1, s. 35.
[32] АМГ, т. II, nr 793, s. 482; nr 801, s. 487.
[33] У IV квартале 1654 г. налічваў 1044 порцый, ці 940 чалавек (J. Wimmer, Materiały do zagadnienia organizacji i liczebności armii koronnej w latach 1648 — 1655,SMHW, t. V, 1960, strony niepaginowane); S. Skarbek do B. Radziwiłła, Słuck 13 IV1658, AGAD, AR, dz. V, nr 14423, s. 5-6; там жа да таго ж, Słuck4XI1664, тамсама,s. 93-94; Zarys dziejów Bogusława Radziwiłła, [w:] B. Radziwiłł, Autobiografia, opr. T.Wasilewski, Warszawa 1979, s. 45,47; АМГ, t. II, nr 790, s. 480.
[34] Z diariusza miasta Słucka, AGAD, AR, dz. II, ks. 69/14, s. 55-60; Summarius Roznychmieyskich transactyy Sessy, тамсама, dz. XXIII, nr 151, s. 156; АМГ, t. II, nr 717, s.437; Л. В. Заборовский, с. 77.
[35] B. Radziwiłł do Majora JKMci(?), w Szypenbeilu 27 I 1656, AGAD, AR, dz. V, nr6865/I, s. 1.
[36] Uniwersał Adama Wollaxa z Słucka 9 XII 1655, AGAD, AR, dz. II, nr 1306; Wojewoda borysowski do A. Wollaxa, b.m.d. [Borysów, II poł. lutego 1656], AGAD, Extranea szwedzkie, szpula 70, nr 125; T. Wasilewski, Radziwiłł Bogusław, PSB, t. XXX, s. 164-165.
[37] АМГ, т. II, nr 793, s. 482.
[38] Тамсама, nr 829, s. 504-505; nr 831, s. 506; Wojewoda borysowski do A. Wollaxa, b.m.d. [Borysów, II poł. lutego 1656], AGAD, Extr. szw., szpula 70, nr 125.
[39] Maskiewicza dyjariusz moskiewskiej wojny w Wielkim Księstwie Litewskim będącej,[w:] „Pamiętniki Maskiewiczów”, wyd. A. Sajkowski, Wrocław 1961, s. 286-288.
[40] B. Radziwiłł do mieszczan Słuckich, Malbork 23 VI1656, AGAD, AR, dz. XXIII, teka 132.
[41] Summarius Roznych mieyskich transactyy sessy, AGAD, AR, dz. XXIII, teka 151, s. 156.
[42] Protestacja towarzystwachorągwi kozackiej M. K. Paca na wojewodzica brzeskiego S. Massalskiego, Troki 15 VIII 1660, Księga Grodzka Trocka 1660-1661, Vilniaus Universitetas Biblioteka, fond 7-3/5957, k. 199-200.
[43] Б. Н. Флоря, Миссия В. Н. Лихарева…., с. 89-91.
[44] Тамсама, s. 94-96.
[45] АМГ, т. II, nr 810, s. 494.
[46] „Pamiętnik Jana Cedrowskiego”, [w:] „Dwa pamiętniki z XVII wieku”, wyd. A. Przyboś, Wrocław—Kraków 1954, s. 10; M. Vorbek Lettow, „Skarbnica pamięci”, opr. E. Galosi F. Mincer, Wrocław 1968, s. 274-275; АМГ, t. II, nr 818, s. 499; nr 824, s. 502.
[47] М. Гардзееў. „Под час небеспеченства от Москвы…” // БГА. Т. 6 (1999), с. 204-205.
[48] АМГ, т. II, nr 820, s. 500.
[49] Б.Н. Флоря. Миссия В. Н. Лихарева…, с. 93.
[50] АМГ, т. II, nr 826, s. 503.
[51] Тамсама, nr 859, s. 521.

Наверх

Міраслаў Нагельскі. Вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1648–1676 г.

Снежня 15, 2008 |


Аляксандр Гіляры Палубінскі нарадзіўся 6 жніўня 1626 г. Ён быў сынам князя Канстанціна, ваяводы ў Парнаве, і Соф’і з Сапегаў. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, потым у Замойскай, а затым у Кракаве[1]. Ва ўзросце 17 гадоў з’явіўся пры двары Ўладзіслава IV i як стыпендыят караля быў у 1644 г. накіраваны ў Галандыю і Францыю з метай вывучэння моваў і для азнаямлення з вайсковым майстэрствам Захаду. У 1646 г. адбыўся таксама ягоны дэбют на палітычнай арэне — ён быў абраны на слонімскім сойміку дэпутатам вальнага сойму[2]. Вайсковую кар’еру распачаў у 1648 г. у сувязі з выбухам казацкага паўстання Багдана Хмяльніцкага. Яшчэ 22-гадовым юнаком атрымаў ад Януша Радзівіла, палявога гетмана ВКЛ, прыпаведны ліст на фармаванне гусарскай харугвы на 100 коннікаў. На чале гэтай харугвы ўдзельнічаў у зімовай кампаніі супраць казакоў, вылучыўся пры штурме Пінска 9 X 1648 г.[3]. Потым удзельнічаў у бітвах пад Мазыром (22 II1649), а таксама ў крывавай бітве з казакамі пад Лоевам, дзе армія Януша Радзівіла разбіла сілы паўстанцаў пад камандай Міхайлы Крычэўскага (31 VII 1649). У гэтай баталіі вылучылася гусарская рота Палубінскага, якая ўваходзіла ў склад ударнай групы з некалькіх гусарскіх ротаў пад агульнай камандай Паўла Невяроўскага[4]. Пасля заканчэння гэтай ваеннай кампаніі разам з харугвай знаходзіўся ў Слоніме. Вясной 1650 г. за ваенныя заслугі атрымаў пасаду слонімскага падкаморыя, а войска ў 1650 г., пад час рыцарскага кола выбіраючы сваіх дэлегатаў на вальны сойм, запатрабавала для яго ад Яна Казіміра ўзнагароды за праяўленую ім „ахвоту ягоную да служэння Айчыне і кошты, якія [нясе], гусарскую харугву ўзначальваючы”[5].

У студзені 1651 г. Палубінскі атрымаў ад караля прыпаведны ліст на фармаванне ўласнай гусарскай харугвы да 120 коннікаў і на яе чале адбыў украінскую кампанію Януша Радзівіла. Потым удзельнічаў у баях з корпусам палкоўніка Марціна Нябабы пад Лоевам (6 VII 1651)[6] у баях, якія скончыліся здабыццём Кіева, а таксама ў вайсковых дзеяннях злучаных сілаў Кароны і Вялікага Княства пад Белай Царквой (23 IX 1651 г.), дзе вылучыўся на чале ўласнай харугвы. Ягонае стаўленне да справы знайшло прызнанне вышэйшага камандавання ВКЛ, паколькі пасля заканчэння кампаніі супраць казакоў зімой 1651/1652 г., згодна з загадам Я. Радзівіла, у адсутнасць мазырскага старасты Мацвея Фронцкавіча Радзімінскага быў прызначаны камандзірам гетманскага палка, які знаходзіўся на адпачынку ў ваколіцах Турава[7]. У наступныя гады, дзякуючы падтрымцы фракцыі Сапегаў, на чале з падканцлерам ВКЛ К.Л. Сапегам, Палубінскі ўваходзіў у вузкае кола вышэйшых вайсковых кадраў арміі ВКЛ. Бо ў 1653 г. ён стаяўужо не толькі на чале гусарскай харугвы (122 коннікі), казацкай (120 коннікаў), але і швадрона драгунаў (120 коннікаў) у складзе арміі ВКЛ[8].

За вайсковыя заслугі Палубінскі 11 красавіка 1654 г. атрымаў ад Яна Казіміра пасаду падстолія ВКЛ[9]. Але толькі ў 1654-1655 г., гадах змагання з Масквой, адбыўся фактычны пералом у вайсковай кар’еры Палубінскага. Адпаведнае сенатарскае паходжанне, падтрымка Сапегаў, добры маёмасны стан, а таксама добрыя адносіны з боку караля давалі яму магчымасць разлічваць на хуткую вайсковую і палітычную кар’еру. Заняўшы бок караля ў спрэчках апошняга з Я. Радзівілам, Палубінскі мог разлічваць начарговыя пасады.У верасні 1654 г. ён атрымаўадно з найвышэйшых вайсковых званняў — палявога пісара, a 17 II 1655 г. яго прызначылі паручнікам гусарскай харугвы Яго Каралеўскай Вялікасці ў Вялікім Княстве. Гэта азначала ўзнясенне Палубінскага на пасаду камандзіра прэстыжнага каралеўскага палка ў арміі ВКЛ. Пасля правядзення зімой 1653/1654 г. абавязковай мабілізацыі ў свае харугвы, згодна з загадам гетмана, Палубінскі з’явіўся са сваім палком у абозе пад Оршай на пачатку ліпеня 1654 г. Напэўна, па загадзе Я. Радзівіла ён быў пасланы ў раз’езд, мэтай якога была дапамога гарнізону Мсціслава, які знаходзіўся ў маскоўскай аблозе. Гэтыя атрады не паспелі падысці своечасова, і таму былі вымушаны вярнуцца ў абоз пад Оршу. 12 жніўня 1654 г. Палубінскі браўудзел у пераможнай баталіі пад Шкловам Я. Радзівіла з маскоўскім войскам, якім камандаваўЯкаўЧаркаскі. У гэтай бітве палкоўнік Палубінскі асабіста камандаваў атакай сваёй гусарскай харугвы на пазіцыі ворага, вызначыўшыся на полі бою. У больш познія гады яго ўжо замянялі намеснікі, паручнікі конніцы i каменданты[10]. Перамога пад Шкловам дорага каштавала арміі ВКЛ (страты даходзілі да тысячы жаўнераў), а Я. Радзівіл з прычыны падыходу яшчэ адной маскоўскай арміі пад камандай Аляксея Трубяцкога прыняў рашэнне адысці пад Галоўчын. З мэтай разведаць намеры праціўніка гетман выслаў 16 жніўня пад Копысь раз’езд у колькасці 1000 коннікаў пад камандай Палубінскага, які пасля вяртання ў лагер перадаў каштоўную інфармацыю аб злучэнні абедзвюх маскоўскіх армій[11]. Зноў жа 20 жніўня падстолі перадаў Я. Радзівілу данясенне пра пераправу цераз Дняпро сілаў праціўніка і іх гатоўнасці да чарговай бітвы супраць гетмана ВКЛ. Каб даць час Я. Радзівілу падрыхтаваць войска да асноўнай бітвы, Палубінскі 21 жніўня сутыкнуўся з авангардам маскоўскіх сілаў пад Сметніцамі, а потым далучыўся да абозу гетмана. Адступаючы перад пераважнымі сіламі A. Трубяцкога, армія ВКЛ усё ж была вымушана ўступіць у бой з імі 24 жніўня пад Шапялевічамі. Полк Палубінскага заняў пазіцыі ў ар’ергардзе, за абозамі арміі, і не мог змяніць выніку бітвы, калі трапіў на поле бою. Два наступленні войскаў ВКЛ на аб’яднаныя маскоўскія атрады толькі затрымалі іхнія дзеянні. Як чытаем у адной са справаздач з гэтай бітвы, „Ягамосць Пан Падстолі полк свой адводзіў, каб менш загінула, акрамя тых, што ў сутычцы паляглі”[12]. Пасля паразы пад Шапялевічамі разам з падкаморыем рэчыцкім Ежы Ўладзіславам Юдзіцкім і Эрнестам Янам Корфам Палубінскі затрымаў харугвы ўцекачоў і адышоў за Бярэзіну ў Смалявічы, дзе расклаў абоз войска ВКЛ. Адтуль накіраваўся ў Менск, дзе знаходзіўся тады вялікі гетман ВКЛ Януш Радзівіл. У верасні 1654 г. Палубінскі збіраў рассеяныя пасля бітвы аддзелы ВКЛ, а сам знаходзіўся тады ў Смілавічах.

Пад Шапялевічамі загінуў давераны афіцэр Я. Радзівіла палявы пісар ВКЛ M. Францкевіч Радзімінскі.Двор, які здаўна быў у канфлікце з гетманам ВКЛ, палічыў найлепшым кандыдатам на гэтую пасаду A. Г. Палубінскага. Ён апынуўся перад цяжкім выбарам. Але высокая пасада ў ваеннай ерархіі, падтрымка двара ў працягу кар’еры і атрыманне матэрыяльных даброт пераважылі i 1X1654 г. Палубінскі прыняў пасаду палявога пісара ВКЛ[13]. Узамен ён меўся падтрымаць партыю двара, якую ўзначальваў палявы гетман ВКЛ Вінцэнт Корвін Гасеўскі, і перапыніць кантакты з Я. Радзівілам. Хоць адносіны Яна Казіміра з Сапегамі сталі больш халоднымі, падаецца, аднак, што кар’ерны рост Палубінскага быў звязаны з падтрымкай з боку лідэра гэтай групоўкі — падканцлера ВКЛ Казіміра Льва Сапегі, які менавіта палявога пісара ВКЛ прызначыў у сваім запавеце адным з галоўных спадкаемцаў[14]. Пасля Шапялевічаў Палубінскі атрымаў прыпаведны ліст на фармаванне швадрона драгунаў на 200 коннікаў (19 X 1654), а таксама з прычыны сваёй новай пасады ўдзельнічаўу паседжаннях скарбовай камісіі ў Менску, якая пачала працу 3 лістапада 1654 г. Тут ён стаў сведкам бурных спрэчак паміж гетманамі, пад час якіх аспрэчваліся выдаткі Я. Радзівіла на яго харугвы i рэгімэнт пяхоты Б. Радзівіла, канюшага ВКЛ[15]. Аднак верагодна, што з прычыны службы пад харугвай Я. Радзівіла Палубінскага не варта залічваць да галоўных праціўнікаў вялікага гетмана, тым больш што хутка, у зімова-веснавую кампанію на Беларусі, Палубінскі зноў апынуўся пад ягонай камандай. На вышэй названую кампанію ім былі выстаўлены: швадрон драгунаў і дзве роты — гусарская і казацкая, што разам складала каля 520 жаўнераў. Пад ягонай камандай знаходзілася частка палка K. Л. Сапегі (каля 500 драгунаў і казакоў), што падымала аўтарытэт Палубінскага на ваенных нарадах, якія гетманы склікалі ў ходзе гэтай кампаніі. Сам палявы пісар прабыў пад мурамі Новага Быхава аж да 10 лютага 1655 г. і пасля няўдалай асады разам з астатнімі сіламі вырушыў пад Магілёў. Ужо 15 лютага пад валамі гэтага горада ўступіў у зацятую бітву з пяхотай ваяводы М. Ваейкава і казакамі K. Паклонскага. Моцны агонь праціўніка і пастава казакоў Паклонскага, з якіх толькі 400 перайшлі ў войска ВКЛ, прывялі да адступлення войска ВКЛ з-пад муроў Магілёва. Палубінскі 16 лютага ўдзельнічаў таксама ў генеральным штурме места, які закончыўся толькі здабыццём ніжняга горада[16].

Тым часам у стаўку Я. Радзівіла трапілі звесткі пра надыход падмогі Магілёву ў выглядзе атрадаў, якімі камандаваў князь Юрый Рамаданаўскі. Камандзірам згуртавання, якое гетман выслаў супраць маскоўскай арміі, быў прызначаны Палубінскі, што можа быць доказам вялікага даверу да апошняга і прызнання ягоных вайсковых здольнасцяў і досведу. Пад каманду палявога пісара Я. Радзівіл перадаў больш за дзесяць харугваў конніцы і некалькі атрадаў рэйтараў і драгунаў, гэта значыць каля дзвюх тысяч жаўнераў. На іх чале Палубінскі вырушыў з-пад Магілёва прыблізна 20 лютага, каб на шклоўскім тракце дагнаць праціўніка, які трымаў абарону ў табарах. У ваколіцах Радамлі ён разбіў сілы праціўніка i, каб частка жаўнераў не кінулася рабаваць лагеры, ні адна душа з групоўкі Рамаданаўскага не ўратавалася б. З усіх ягоных сілаў толькі 700 чалавек дабралася да Шклова. Гэта быў несумненны поспех Палубінскага, дзякуючы якому гетманы маглі, не баючыся, што да гарнізона Магілёва падыдзе падтрымка, засяродзіцца на асадзе горада. Аднак чарговы штурм магілёўскага замка 28 лютага не ўдаўся, a хутка пасля гэтага палявы пісар пакінуў абоз, выехаўшы ў свой маёнтак. Гэта было выклікана распараджэннем Яго Каралеўскай Вялікасці ад 17 лютага 1655 г., у якім манарх надзяліў яго функцыяй паручніка ўласнай гусарскай харугвы ў складзе войска ВКЛ[17]. Фармаванне каралеўскай роты патрабавала ад Палубінскага асабістага ўдзелу. Гэтая харугва павінна была стаць ядром новага палка ў арміі ВКЛ пад імем Яго Каралеўскай Вялікасці. З-за фінансавых клопатаў, звязаных са знішчэннем маёнткаў Палубінскага ў часе вайны спачатку казакамі, а потым маскоўцамі, мабілізацыя працякала вельмі павольна; тым больш што гэтая рота паводле вайсковага пратакола павінна была налічваць аж 200 коннікаў. У яе склад, акрамя ўласнай гусарскай харугвы Палубінскага, якую ён распусціў, увайшлі жаўнеры з ягонай казацкай роты, пад камандаваннем паручніка Канстанціна Катоўскага, а таксама кліентура яго роду, які ў асноўным паходзіў з Наваградскага ваяводства[18].

У арміі ВКЛ працягваў ваяваць швадрон драгунаў палявога пісара пад камандай яго крэўнага — Габрыеля Палубінскага. Ён панёс вялікія страты ў зімова-веснавой кампаніі Я. Радзівіла, таму ў чэрвені 1655 г. трэба было здзейсніць дадатковую мабілізацыю драгунаў[19].

Заняты вярбоўкай, Палубінскі не ўдзельнічаў у летняй кампаніі войска ВКЛ супраць чарговага наступу Масквы. Яго атрады не атрымалі платы, не хапала таксама грошай на набор каралеўскіх гусараў. Таму ў лісце да Я. Радзівіла ён пісаў у адчаі, што пасля сканчэння тэрміну службы (пасля 9 VIII 1655) не думае „ані служыць, ані харугваў сваіх трымаць у складзе арміі ВКЛ”. На падобны настрой палявога пісара скардзіўся таксама Я. Радзівіл у лісце да караля, які павінен быў ведаць як найлепш пра сапраўдныя прычыны фінансавых праблем свайго падначаленага[20]. У сувязі з наборам Палубінскі атрымаў згоду караля на збор хлеба для нованабраных гусараў у Берасцейскай і Кобрынскай эканоміях[21]. Заняты вярбоўкай, ён ужо не вярнуўся ў войска ВКЛ, якое змагалася з новым маскоўскім наступленнем[22]. Што праўда, Ян Казімір напачатку, указам ад 21 ліпеня, наказваўяму, каб прыбыў пад каманду вялікага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла, але пад уплывам трывожных звестак з Вялікай Польшчы, дзе паспалітае рушанне капітулявала перад шведамі А. Віттэнберга, кароль 31 ліпеня загадаў палявому пісару ВКЛ, каб разам з сфармаванымі баявымі адзінкамі вырушыў на Варшаву з мэтай злучэння з кароннымі сіламі[23].

Аднак яму не было наканавана дабрацца да караля, які ў выніку поспехаў шведскай арміі быў вымушаны пакінуць сталіцу Рэчы Паспалітай. Толькі на пачаткужніўня Палубінскі перайшоў мяжу Кароны з Вялікім Княствам Літоўскім, увесь час маючы клопаты з бунтуючым войскам, якое з прычыны неатрымання платы імкнулася пакінуць службу. Ян Казімір таксама меў да яго прэтэнзіі за тое, што дазволіў падначаленым выслаць дэлегацыю ў справе выплат, бо гэта значыла амаль адмову ад службы. З вялікім жалем пісаў да палявога пісара, што здзіўлены настроем сяброў, бо „ўзяўшы на тыя ж дзве чвэрці грошы, на трэцюю чвэрць, пры такім цяперашнім становішчы Рэчы Паспалітай, калі кожны зычлівы слуга сваю да Пана вернасць засведчыць павінен, ад службы адмаўляцца і ад Нас адыходзіць сапраўды рэч сарамотная, асабліва калі мы сваім каралеўскім словам цэлую гэтую харугву забяспечылі, што заслужанага кошту пры выхадзе з гэтай чвэрці разлічыць і задаволіць патрабаванне адносна дамоўленай аплаты на капу 10 тысяч, каб цяпер яны цярплівыя былі, аддаць загадваем”[24]. Манарх патрабаваў у выпадку адмовы ад далейшай службы, каб Палубінскі асабовы склад распусціў, а харугву і катлы аддаў. Відаць, палявы пісар здолеў авалодаць сітуацыяй, бо працягваў марш у напрамку Кракава. Урэшце далучыўся да каронных сілаў, якія знаходзіліся пад камандай палявога гетмана Кароны С. Ланцкаронскага, і прыняў удзел у няўдалай баталіі пад Войнічам (3 X1655). У гэтай бітве гусары Яго Вялікасці панеслі вялікія страты: „Сіла загінула сяброў і пан Храптовіч харужы з-пад гусарскай харугвы загінуў”[25]. Праз некалькі дзён, разам з іншымі палкоўнікамі кароннай арміі, Палубінскі прыняў службу ў шведскага караля Карла Х Густава. Напэўна, вырашальнае значэнне меў фінансавы аргумент, а таксама амаль паўсюдная павага шляхты і кароннага войска да новага пана. Бо ў лісце ад 7 X таго года ад кароннага вялікага канцлера Стэфана Карыцінскага да пісара ВКЛ чытаем, што апошні не можа разлічваць на якую-небудзь фінансавую падтрымку з бокуЯна Казіміра дзеля ўтрымання сваіх гусараў у далейшай службе[26]. Пасля складання прысягі 26 X1655 г. пад Кракавам каронныя войскі пад камандаваннем Аляксандра Канецпольскага, і ў іх ліку Палубінскі, прынялі службу ў шведскага караля, a гусарская харугва караля Яна Казіміра была перайменавана на гвардзейскую Карла X Густава. Паводле аповеду слугі Б. Радзівіла, Бенядзікта Альшэўскага, кароль шведскі „харугву гусарскую ўзяў за сваю і на ўтрыманне яе пісару Палубінскаму даў больш за дзесяць тысяч [злотых]… увогуле польскія шаблі вельмі яму падабаліся”[27]. Такім чынам Палубінскі атрымаў сродкі на папаўненне харугвы і новую рэкрутацыю ды разам з кароннымі сіламі выправіўся на прускую вайну[28]. Потым Палубінскі ўдзельнічаў у кампаніі супраць электара брандэнбургскага Фрыдрыха Вільгельма, a пасля заключэння перамір’я Карл X Густаў размясціў атрады Рэчы Паспалітай на зімовы адпачынак у Паўночнай Мазовіі і Падляшшы. Палубінскі нядоўга знаходзіўся пад шведскай пратэкцыяй i з харугвамі былога каралеўскага палка 2 лютага 1656 г. адлучыўся ад шведскага войска, а ўжо 14 лютага апынуўся ў Бранску, злучыўшыся з сіламі Паўла Сапегі[29]. Перыяд службы ў шведаў, хоць і непрацяглы, быў добра вядомы шляхецкай грамадскасці. Калі ў 1659 г. дайшло да спрэчак паміж жаўнерамі гусарскай харугвы Палубінскага і наваградскімі мяшчанамі за колькасць аддаванага войску хлеба, гэты аргумент адразу з’явіўся ў „рэпліцы няўдзячнаму гусару ад Наваградскага ваяводства” ў адказ на пасквіль жаўнер гэтай роты Шыманоўскага „на шчодрасць ваяводства Наваградскага”. У гэтай рэпліцы чытаем: „Папракаеш нас, што з маскалямі пабраталіся; але прыпомніце самі, што перад гэтым каралю за нечаканасць зрабілі, калі яму здрадзілі”[30].

У сакавіку 1656 г., згодна з дамовай караля з Паўлам Сапегам, Палубінскі на чале некалькіх палкоў конніцы ВКЛ быў пасланы на дапамогу Стэфану Чарнецкаму, які затрымліваў паход шведскай арміі Карла X Густава на Львоў. У ходзе адступлення гэтых сілаў з-пад Яраслава абодва камандуючыя вырашылі ўдарыць на шведаў пад Нізкім (28 III 1656), але з прычыны спазнення атрадаў ВКЛ атака не ўдалася. Толькі тады, пасля прыбыцця ў сапраўдную Малапольшчу, Палубінскі паставіў свой подпіс пад актам Тышавецкай канфедэрацыі. Разам з кароннымі сіламі пад камандай С. Чарнецкага i Е. Любамірскага ён дайшоў да ўпадзення Сана ў Віслу, дзе знаходзіліся стомленыя атрады Карла X Густава. У гэтай блакадзе ўдзельнічалі таксама галоўныя сілы ВКЛ пад камандай П. Сапегі, які ў гэты час падцягнуўся да Сана. Аднак войску ВКЛ не ўдалося затрымаць Карла X Густава „ў вілах” Віслы і Сана, у той час калі каронныя сілы білі шведаў пад Варкай (7 IV 1656). Ідучы за шведскім войскам, войска ВКЛ дайшло да Варшавы і ўзяло ўдзел у яе вяртанні (1 VII 1656), а таксама трохдзённай баталіі пад Варшавай з шведска-брандэнбургскімі сіламі (28-30 VII 1656). На другі дзень бітвы асабліва адзначыўся А.Г. Палубінскі, пра што паведамлялі рэзідэнты замежных краін, якія былі пры асобе Яна Казіміра. Калі Карл X Густаў 29 ліпеня нечаканым манеўрам паставіў свае сілы насупраць маставой пераправы на Вісле і пражскіх дзюнаў, Ян Казімір, каб даць час на перагрупоўку войскаў Кароны і ВКЛ, загадаў Палубінскаму атакаваць праціўніка сіламі сваіх гусараў. У гэтай атацы ўдзельнічала 8 гусарскіх ротаў колькасцю каля 800-900 коп’яў, у тым ліку каралеўская харугва паручэнства палявога пісара. Атака была праведзена з такім імпэтам, што першы эшалон шведскай кавалерыі быў разбіты, і гусары ўрэзаліся ў другі эшалон атрадаў праціўніка. Цэнтр правага крыла, які складалі адборныя рэгімэнты ўпландскіх i смаландскіх рэйтараў (гэта былі швадроны пад камандай палкоўнікаў Плацінга i Розэна), быў зломлены, a гусары Палубінскага праніклі ў глыбіню групоўкі праціўніка, апрача агню, які вялі яшчэ не разбітыя швадроны непрыяцельскіх рэйтараў. Перад ударам не ўстаялі таксама швадроны першага эшалону рэйтараў гвардыі каралевы пад камандай Ангальта. Вялікія страты панесла таксама гвардыя рэйтараў самога Карла X Густава пад камандай Зульцбаха[31]. Палубінскі пад час атакі праявіў рысы добрага камандзіра, умела кідаючы ў бой чарговыя роты ў глыбіню шыкаў шведска-брандэнбургскіх швадронаў. Сам шведскі кароль ледзь не загінуў ад рукі праслаўленага Якуба Кавалеўскага, каб яго жыццё стрэлам з пісталетанеўратаваўканюшы ВКЛБ.Радзівіл[32]. Атака гусараў на другі дзень Варшаўскай бітвы прынесла Палубінскаму заслужаную славу і прызнанне караля, што выявілася для яго ў чарговых надзелах. Праз шмат гадоў, калі Ян Казімір перадаў Палубінскаму Бабруйскае староства, у 1668 г. у акце перадачы чытаем: „Пры Варшаве, пад Прагай мы ўласнымі бачылі вачыма, калі ён on innato перад Богам zelo filiali перад Айчынай more debitam перад намі promptitudine ductus з той жа нашай гусарскай харугвай так мужна і адважна шык войска шведскага з брандэнбургскім злучанага змяшаў, што кароль шведскі, спалохаўшыся за здароўе ўсяго свайго войска, з поля ўступіць вырашыў”[33]. Страты, аднак, былі вялікія і толькі ў каралеўскай харугве перавышалі 1/3 яе асабовага складу. Таму шмат хто з яе складу, не вылучаючы самога Палубінскага, атрымаў пасля гэтай баталіі многія зямельныя надзелы і пасады[34]. Манарх, зразумела, не забыўся пра камандзіра атакі пад Варшавай. Ужо 30 красавіка 1656 г. у Сокале ён атрымаў вёскі Глаўшэвічы, Віцінёўку, Васілевічы ў Слонімскім павеце пасля смерці падканцлера ВКЛ K.Л. Сапегі [35]. У абозе пад Варшавай 25 траўня ён атрымаў згоду караля на адмову ад правоў на фальварак Даманавічы ў Мазырскім павеце на карысць свайго паручніка казацкай харугвы Канстанціна Катоўскага, мазырскага пісара гродскага[36]. Перад самай Варшаўскай баталіяй, 14 ліпеня, манарх вызваліў яго ад аплаты даўгавых распісак ягоным крэдыторам на тры гады, бо Палубінскі „ад пачатку замешак у Рэчы Паспалітай і бунтаў казацкіх немалыя кошты і страты сваёй маёмасці панёс, а цяпер праз спаленне і ў попел пераўтварэнне сваіх маёнткаў спадчынных, якія ў ваяводстве Наваградскім ляжаць, праз тых жа бунтароў казакоў, з вераломным непрыяцелем нашым, маскавіцінам злучаных, да таго дайшоў, што крэдыторам сваім даўгі свае сплаціць не можа”[37]. У вачах каронных войскаў, якія стаялі ў адводзе i толькі дзівіліся націску атакуючых гусараў, атаку правяла толькі каралеўская харугва пад камандай Палубінскага; можа, гэта вынікала з таго факта, што яна нанесла праціўніку першы ўдар і панесла найбольшыя страты ад агню шведскіх рэйтараў. Вось што пісаў пра атаку Палубінскага таварыш панцырнага знака Якуб Лось: „Харугва гусарская ліцвінская Яго Вялікасці Караля пад камандай пана Палубінскага, пісара палявога ВКЛ, не чакаючы падмогі, скочыла з коп’ямі на гуфы рэйтарскія так ад важна, што ўжо ўсё войска шведскае змешвацца і ўтыл падавацца пачало было і з шанчыкаў, адбегшы, паўцякалі былі шведы”[38]. У прынцыпе Палубінскі выканаў заданне: хоць ён не разбіў шведскіх шыкаў, а толькі звязаў іх боем, але пакол ькі падмога не падышла, мусіў даць сігнал адступлення. Наўпрост піша ў сваім дзённіку неацэнены Я. Лось: „А нашы дзівіліся толькі, што замест падмогі, каторых каб за гэтай харугвай [Палубінскага] хоць колькі скочыла харугваў, шведы ўсё роўна не даліся б”[39]. На трэці дзень бітвы, 30 ліпеня, Палубінскі, які замяняў у камандаванні знямоглага гетмана П. Сапегу, удала пакінуў пас пражскіх дзюнаў i, у выніку напору рэйтараў Вальдэка і Врангеля, адступіў з усёй кавалерыяй ВКЛ у напрамку Бялалэнкі[40]. Для сучаснікаў гэтых падзей найбольш яркім эпізодам Варшаўскай баталіі 1656 г. была менавіта атака гусараў пад камандай Палубінскага, якая амаль што прывяла да паразы злучаных сілаў. У жніўні, разам з хворым гетманам ВКЛ П. Сапегам, Палубінскі быў у Берасці, хоць ягоны каралеўскі полк у гэты час удзельнічаў у кампаніі палявога гетмана ВКЛ В.К. Гасеўскага ў Прусіі, ведучы баі пад Просткамі і Філіпавам. На мяжы 1656/1657 г. удзельнічаў у аблозе і здабыцці Тыкоціна. Горад быў узяты 26 студзеня 1657 г., a спешаных гусараў вёў у бой менавіта Палубінскі, даючы прыклад усяму таварыству харугвы[41]. Пасля здабыцця Тыкоціна ён атрымаў каралеўскі ўказ вырушыць з атрадам конніцы ў глыбіню Ўсходняй Прусіі з мэтай здзейсніць дыверсію, якая б дапамагла С. Чарнецкаму вывесці Яна Казіміра з Гданьска[42]. Ён удзельнічаў таксама ў нарадах рыцарскага кола войскаў ВКЛ 12 траўня 1657 г. у Пружанах, дзе войска выбрала сваіх дэлегатаў да В.K. Гасеўскага ў справе аплаты войска і размяшчэння яго на зімовы адпачынак[43]. Хутка Палубінскі атрымаў новае заданне: ён быў пасланы гетманам ВКЛ П. Сапегам на чале 3 тысяч конніцы, каб пасля злучэння з кароннымі сіламі ўдарыць па сяміградскіх сілах Ракочага, якія адступалі з Кароны. Палявы пісар 5 ліпеня 1657 г. злучыўся з харугвамі С. Чарнецкага пад Паланцом. Яны пераследавалі праціўніка аж да капітуляцыі сяміградцаў пад Чорным Востравам i Міжборам (23 VII 1657). Подпіс Палубінскага знаходзім таксама пад актам капітуляцыі. За вайсковыя заслугі Палубінскі атрымаў, са згоды караля, перадачу правоў палявога пісара Кароны Яна Сапегі на Слонімскае гродскае староства[44].

У1658 г. мы бачым ПалубінскагаўКароне; ягоны полк спачатку быў накіраваны для ўдзелу ў паходзе С. Чарнецкага ў Данію, але ў сувязі з капітуляцыяй Фрыдрыха III гэта стала неактуальным. Зменлівыя каралеўскія распараджэнні сведчылі пра тое, што галоўнае камандаванне не мела канкрэтнага аператыўнага плана выкарыстання падпарадкаваных палявому пісару ВКЛ сілаў. У студзені таго года Ян Казімір пісаў яму: „Хоць мы перад гэтым пану ўказам нашым жаўнераў на Паморскую зямлю рыхтаваць загадалі”, цяпер загадваў, каб падпарадкаваўся загадам П. Сапегі і ішоў туды, „дзе necessitas будзе сцягнутая, пра што заўчасна паведаміць вяльможны ваявода віленскі”[45]. 30 красавіка 1658 г. Палубінскі атрымаў загад накіравацца з каралеўскім палком пад Плоцк, што манарх пацвердзіўчарговымі ўказамі ад 18 i 25 траўня. Потым прыйшло распараджэнне, каб палявы пісар спешна прыбыў у абоз С. Чарнецкага пад Чарнкаў, гэта значыць пасля пераправы цераз Віслу каля Варшавы накіраваўся праз Кутна ў Гнезна[46]. У сваю чаргу ў ліпені надышлі каралеўскія ўказы, якія накіроўвалі полк Палубінскага пад Гданьск і ў Заходнюю Прусію[47]. Ці на самай справе войскі ВКЛ удзельнічалі ў гэтых пераходах па тэрыторыі Кароны, мы не ведаем; сам Палубінскі знаходзіўся ў гэты час у Берасцейскай эканоміі, заняты атрыманнем грошай як яе адміністратар[48]. Адначасова кіраваў фартыфікацыйнымі работамі на Берасцейскім замку, рыхтуючы яго да спадзяванага наступу маскоўскіх войскаў. 14 жніўня атрымаў прыпаведны ліст на павелічэнне на 100 драгунаў свайго рэгімэнту ў складзе рэгулярнай арміі ВКЛ. Па загадзе П. Сапегі прыняў удзел у няўдалых перамовах з маскоўскімі камісарамі ў ваколіцы Пружан. У кастрычніку распачаліся баі з маскоўскімі атрадамі, якія пад камандай Далгарукага ўдарылі на абоз войскаў ВКЛ пад Вэркамі і захапілі ў палон палявога гетмана ВКЛ В.K. Гасеўскага i шматлікіх старшых афіцэраў[49]. Адгэтуль полк Палубінскага быў накіраваны на дапамогу пакінутай дывізіі гетмана Паўла Сапегі. У лістападзе таго года Палубінскі ўдзельнічаў у здабыцці Менска, узяўшы ў палон маскоўскага ваяводу i шмат афіцэраў. За згодай караля i П. Сапегі атрымаў дазвол на атрыманне выкупу за маскоўскіх палонных[50]. Пасля таго як быў заняты Менск, сілы ВКЛ занялі замак у Наваградку i ў студзені 1659 г. падышлі пад Дзісну. Сам Палубінскі дзейнічаў на Меншчыне на чале 2-3 тысяч чалавек, прычым ядром яго атрадаў быў каралеўскі полк[51]. Пра ўсё больш нарастальнае значэнне i аўтарытэт Палубінскага ў войску сведчыць той факт, што на Варшаўскі сойм 1659 г. ён быў выбраны дэпутатам ад войска ВКЛ дзеля таго, каб абараняў там інтарэсы супольнасці харугваў. Войска ў сваёй дэкларацыі дамагалася ад караля ўзнагароды для Палубінскага за вайсковыя заслугі ў войнах са шведамі і маскоўцамі[52]. Дэпутаты сойму прызначылі Палубінскага камісарам для атрымання сродкаў і аплаты войска ВКЛ, і ён мусіў прысутнічаць на паседжанні камісіі ў Мастах, якое павінна было пачацца 5 жніўня 1659 г. Перад ад’ездам у Варшаву Палубінскі павінен быў удзельнічаць у аблозе маскоўскага абозу пад Чодасамі, але тут яго знаходжанне сярод падначаленых было кароткім, калі ўвогуле мела месца, у сувязі з ад’ездам на сойм, які пачаў працу 22 сакавіка[53]. Пасля таго як паседжанні сойму скончыліся, Палубінскі зноў з’явіўся ў абозе сярод жаўнераў правага крыла, якім камандаваў гетман ВКЛ Павел Сапега. У 1659 г., па прычыне вялікай актыўнасці атрадаў генерала Роберта Дугласа, Ян Казімір выслаў дывізію левага крыла войска ВКЛ пад камандай С. Камароўскага ў Курляндыю. Ён меўся ўзаемадзейнічаць з электарскімі сіламі пад камандай Б. Радзівіла. Для падмацавання сілаў ВКЛ ужо прысутны на тэатры курляндскіх ваенных дзеянняў Ян Казімір запатрабаваў ад Паўла Сапегі, каб той выслаў больш за дзесятак харугваў з правага крыла і даверыў камандаванне імі Палубінскаму.

Аднак гетман, баючыся, што высланыя роты будуць паглынутыя харугвамі левага крыла, загадаў Палубінскаму сканцэнтраваць корпус пад Гегужынам. Паказ харугваў, якія Палубінскі прывёў у Курляндыю, адбыўся 30 ліпеня. У склад яго корпуса ўваходзілі: 2 гусарскія харугвы, 17 казацкіх, 10 харугваў драгунаў, 2 татарскія, а таксама 2 роты польска-венгерскай пяхоты — разам каля 4,5 тысяч жаўнераў[54]. Палубінскі не адразу з’явіўся з гэтымі сіламі да С. Камароўскага, бо жаўнеры не атрымалі платы і пагражалі ўтварыць канфедэрацыю. Разам з наваградскім ваяводам Крыштафам Валадковічам i аршанскім старастам Пятром Галінскім палявы пісар удала давёў да канца перамовы з войскам, у выніку чаго жаўнеры пагадзіліся на адтэрмінаванне аплаты.

Толькі 31 жніўня 1659 г. дывізія Палубінскага апынулася пад Кульдынгай (Guldingen), якую трымаў у асадзе С. Камароўскі з дапамогай брандэнбуржцаў.

Як запісаў удзельнік гэтых падзей В. Пачобут-Адляніцкі, „дывізія Яснавяльможнага пана Сапегі, гетмана Вялікага Княства Літоўскага, падышла нам на падмогу пад камандай Ягамосці пана Палубінскага, пісара палявога Вялікага Княства Літоўскага, i спыніліся яны за ракой Вентай, якраз насупраць замка”[55].

З верасня войскі Палубінскага адкінулі з-пад Кульдынгі шведскія дапаможныя атрады, якія прывёў сам Р. Дуглас, і гэтаспрычынілася датаго, штохоцьчарговыя штурмы былі адкінуты, згаладалы шведскі гарнізон 19 верасня здаўся войскам ВКЛ. Потым абодва камандуючыя двух крылаў арміі Вялікага Княства, Камароўскі з Палубінскім, падышлі пад Шкрунды, распачаўшы 30 верасня іх рэгулярную асаду. Вынікам цяжкага абстрэлу крэпасці была яе капітуляцыя 18 кастрычніка. Поспехі Б. Радзівіла, які з сіламі курфюрста заняўЛібаву i Гробін, змусілі абодвух камандуючых войскам ВКЛ нанесці яму візіт у ягоным абозе; згодна з жаданнем Яна Казіміра яны дамагаліся, каб ім быў аддадзены замак у Гробіне. Канюшы ВКЛ не пагадзіўся з такім рашэннем i, адыходзячы з Курляндыі, пакінуўу Гробіне брандэнбургскі гарнізон пад камандай Георга фон Шэйнаха. Каб злагодзіць нязгоду, запрасіў Палубінскага з Камароўскім на супольную бяседу ў Гробіне, дзе не шкадавалі алкагольных напояў. Але бяседа атрымалася нешчаслівай, бо пад час яе памёр камандуючы левага крыла войска ВКЛ С. Камароўскі. Пасля смерці абознага ВКЛ Камароўскага камандаванне жаўнерамі левага крыла пад Шкрундамі часова пераняў палкоўнік Мацвей Гасеўскі[56].

Дзесьці 25 кастрычніка войска ВКЛ падзялілася: атрады пад камандай Палубінскага вырушылі да сталіцы Курляндыі Мітавы, a харугвы левага крыла накіраваліся на Боўск, дзе 2 лістапада злучыліся з атрадамі Міхала Казіміра Паца. Заслугай Палубінскага было тое, што апрача недахопу грошай у скарбе ён змог утрымаць жаўнераў на службе і схіліць іх да далейшых дзеянняў. Але з-за гэтага пад час паходу стала больш разбояў і грабяжу, якія дапускала галоўным чынам чэлядзь, што знаходзілася пры харугвах, а таксама рэгімэнты пяхоты і драгунаў, якія ішлі за конніцай. Сам Ян Казімір быў вымушаны нагадаць Палубінскаму, каб трымаў жаўнераў жалезнай рукой, караючы ўсе праяўленні непаслушэнства і сваволі[57]. Тым часам у лістападзе корпус Палубінскага распачаў аблогу Мітавы, горада і замка, які меў бастыённыя ўмацаванні ад часоў курляндскага князя Якуба Кетлера і быў добра забяспечаны шведамі харчаваннем i артылерыяй[58]. Як паведамляў Я. В. Пачобут-Адляніцкі, на валах горада было ўсталявана 100 гармат, a замак, які быў збудаваны на востраве, абаранялі яшчэ 50 гармат[59].

Гарнізон налічваў 400 чалавек пад камандай генерал-маёра Валянціна фон Маера[60]. Горад быў заняты хутка, і тады прыступілі да блакады замка, бо Палубінскі не меў дастатковай колькасці пяхоты, каб правесці штурм. Тым больш што ў снежні да палявога пісара ВКЛ пачалі даходзіць указы караля і П. Сапегі, у якіх яму загадвалася вярнуцца на радзіму, у Вялікае Княства, па прычыне наступу войскаў Івана Андрэевіча Хаванскага.

Новае наступленне царскіх войскаў было звязана не толькі з тым, што абедзве дывізіі войска ВКЛ знаходзіліся ў Курляндыі і не былі ў стане процістаяць новаму ўдару маскоўскага войска на Беларусі, але таксама з сітуацыяй на Ўкраіне, дзе 27 X 1659 г. адбылося Пераяслаўскае замірэнне, у выніку якога новы гетман запарожскі Юрый Хмяльніцкі прызнаў верхавенства Масквы. Аляксей Міхайлавіч мог кінуць на Вялікае Княства I. Хаванскага, ведаючы, што немагчыма перакінуць з Курляндыі ваенныя сілы, каб абараніць апошнія рэшткі ВКЛ, якія яшчэ заставаліся пад кіраўніцтвам Яна Казіміра. Ужо 20 XII 1659 г. маскоўскі ваявода заняў Горадню, а потым ударыў па Падляшшы. Былі спаленыя Заблудаў, Тыкоцін, Кнышын, Бранск і Бельск, a 13 студзеня 1660 г. маскоўскія войскі здабылі крэпасць у Берасці[61]. Як кароль, так і гетман ВКЛ рашуча настойваў на вяртанні атрадаў Палубінскага з Курляндыі, каб умацаваць нешматлікія сілы, якія засталіся ў Паўла Сапегі. Гэтае рашэнне пацвердзіла ваенная рада, скліканая Янам Казімірам, пры ўдзеле прысутных пры каралі сенатараў, 10 снежня 1659 г. у Тчэве[62]. Кароль, у адрозненне ад Сапегі, не пагаджаўся на адыход з Курляндыі таксама новага абознага ВКЛ M.K. Паца, які прыняў каманду левага крыла арміі ВКЛ, бо гэта магло б зменшыць магчымасці камісараў Рэчы Паспалітай, якія вялі мірныя перамовы са шведамі ў Аліве.

Тым часам Палубінскі, пасля таго як атрымаў амаль дзве тысячы пяхоты з артылерыяй i запасамі пораху ад М.К. Паца, які знаходзіўся пад Боўскам, ноччу з 1 на 2 I 1660 г. распарадзіўся пачаць генеральны штурм замка ў Мітаве. Шведы здолелі адкінуць атаку пяхоты, аднак панеслі вялікія страты. Не хочучы без патрэбы рызыкаваць жаўнерамі, палявы пісар ВКЛ 2 i 8 студзеня выслаў да В. Маера пісьмовыя патрабаванні капітуляцыі. Пасля паспяховага абстрэлу ноччу з 5 на 6 студзеня шведы прынялі ўмовы ганаровай капітуляцыі, i 9 студзеня Палубінскі заняў сталіцу Курляндыі[63]. Гэта быў вялікі поспех палявога пісара ВКЛ, які дагэтуль лічыўся здольным нападаючым i камандзірам вялікіх згуртаванняў конніцы. Ён таксама адрозніваўся ўменнем добра распазнаваць агнявыя кропкі праціўніка і даказаў, што здольны камандаваць таксама іншымі родамі войскаў. У той жа час здабыццё Мітавы i апанаванне амаль усёй Курляндыі і Семігаліі мела істотнае значэнне ў ходзе перамоваў са шведамі ў кляштары ў Аліве. Пакінуўшы моцны гарнізон (800 чалавек), які складаўся з пяхоты пад камандай палкоўніка Эгідзія Брэмера, палявы пісар толькі 22 студзеня пакінуў сталіцу Курляндыі, накіроўваючыся на радзіму. Жаўнеры неахвотна пакідалі Курляндыю, ведаючы, што ім давядзецца процістаяць магутнай арміі Хаванскага, якая ўжо ўвайшла на Падляшша. Тым больш што войска не атрымала аплаты, і ў любы момант Палубінскі мог спадзявацца, што будзе арганізавана канфедэрацыя. Пасля перадачы М.К. Пацу пяхоты, з мэтай правядзення далейшых асадных дзеянняў пад Боўскам, палявы пісар меў супраць Хаванскага толькі 3,5 тысячы жаўнераў, у асноўным кавалерыі. Іх прысутнасць на беларускім тэатры ваенных дзеянняў была неабходнай у сувязі з канцэнтрацыяй там І.А. Хаванскім маскоўскіх сілаў для новага ўдару на войскі П. Сапегі.

Таму гетман ВКЛ здаўна дамагаўся згоды караля на вывад з Курляндыі абедзвюх дывізій ВКЛ, што азначала фактычна прыняцце на сябе камандавання таксама і левага крыла войска ВКЛ[64]. Не хацеў пакідаць надалей Палубінскага ў Курляндыі таксама канцлер ВКЛ Крыштаф Пац, які ў Варшаве бараніў інтарэсы свайго кузэна M.K. Паца, новага абознага ВКЛ i камандуючага левым крылом войска Вялікага Княства. Таму што пасля здабыцця Мітавы Палубінскі станавіўся другой пасля Сапегі асобай у войску ВКЛ, паколькі палявы гетман Гасеўскі знаходзіўся ў гэты час у маскоўскім палоне. У лісце да абознага ВКЛ К. Пац пісаў наўпрост: „Піша тут пан Палубінскі, што пасля ўзяцця замка ў Мітаве ішоў адразу да Вяльможнага Пана пад Боўск, каб як найхутчэй гэтае другое месца магло celere instanter Яго Каралеўскай Вялікасці, аб чым каб Вяльможны Пан omnem curam et conatum хацеў узяць пільна прашу каб не апярэдзіў славай Вяльможнага Пана Пан Палубінскі, калі ж Боўскі замак падаецца цяжэйшы чым Мітаўскі, які снаднейшы для здабыцця”[65] У такой сітуацыі цяжка здзіўляцца, што Палубінскі, прыспешаны ўказамі караля, прыняў рашэнне вырушыць з Курляндыі ў ВКЛ; тым больш што ў гульню ўваходзіла магчымасць злучэння з дывізіяй Стэфана Чарнецкага. Пад час пераходу палявы пісар прыняў царскіх паслоў з граматамі Аляксея Міхайлавіча, што прывяло да рэтарсійных дзеянняў з боку князя І. Хаванскага, які пасля заняцця Дзярэчына захапіў у няволю маці (Софію з Сапегаў Палубінскую) i сястру палявога пісара[66]. Да злучэння сілаў Палубінскага з дывізіяй Чарнецкага справа не дайшла, але раз’езды палявога пісара моцна даваліся ў знакі разведцы, высланай маскоўскім князем. Шматлікія ўстаўныя парушэнні ва ўласных шэрагах у сувязі з затрыманнем аплаты, непаразуменні паміж гетманам П. Сапегам і Палубінскім, абвінавачаным у свядомым запавольванні маршу дывізіі Сапегі з Курляндыі, не спрыялі арганізацыі адпору супраць новага наступу I. Хаванскага. Тым больш што камісары Рэчы Паспалітай, якія знаходзіліся ў Сяльцы, таксама прасілі Палубінскага, каб той не правакаваў маскоўскага князя i не падстаўляў іх i жыхароў Наваградчыны пад рэпрэсіўныя дзеянні царскіх войскаў. Калі ўжо жыхары Наваградчыны думалі, што маскоўскія войскі пакінуць іх зямлю, утварылася непрадбачаная сітуацыя. Як паведамляў Багуслаў Казімір Маскевіч, „няшчасце прынесла ліст пана Палубінскага, палявога пісара ВКЛ, у якім выклікаў яго (Хаванскага), каб у поле выходзіў; да таго ж палаяў яго ў тым лісце, ад чаго Хаванскі так знерваваўся ў сабе, што зараз адмяніў той паход да Пскова, a на пана пісара выйсці рыхтаваўся”[67]. Таму толькі на чале конніцы, прамым ходам, вырушыў князь на разложаныя па абодвух баках Буга ў ваколіцах Берасця харугвы Палубінскага. Паводле справаздачы польскіх камісараў, якія назіралі за ходам падзей, „Хаванскі, пачаўшы перамовы пра armistitium з Ягамосцем панам палявым пісарам ВКЛ, сам з усім войскам, опега з Наваградка ў Мядзель выправіўшы, борзда да Берасця паімчаўся, хочучы яго insperate забраць і знішчыць. Ведаў, што нашы dissipati паасобку сталі i аб Ягамосці, ваяводзе рускім, што да Ўкраіны з войскам павярнуў, меў перасцярогі”[68]. Палубінскі, своечасова папярэджаны аб наступленні, ухіліўся ад атак раз’ездаў Хаванскага i з-пад Мілейчыц здолеў пераправіць цераз Буг гармату і вайсковыя абозы. Адзінае, што ўдалося князю Хаванскаму — гэта рассеяць некалькі харугваў і зноў спустошыць Падляшша.

Пасля вяртання ў ваколіцы Наваградка Хаванскі рашыўся ўдарыць па апошніх крэпасцях, якія яшчэ знаходзіліся ў руках войска ВКЛ: Ляхавічах, Слуцкуі Нясвіжы. Пад Ляхавіцкую крэпасць войскі Хаванскага падышлі 23 сакавіка,распачаўшы на некалькі месяцаў яе асаду[69]. Тым часам неаплачаныя харугвы палявога пісара, якія стаялі ў ваколіцах Драгічына, арганізавалі канфедэрацыю i выбралі сваім маршалам Самуэля Кміціца, адмаўляючыся падпарадкавацца каралю і Рэчы Паспалітай. Частку харугваў Палубінскаму ўдалося адарваць ад канфедэрацыі і закласці абоз пад Ломжай. Ажно да канца траўня працягваліся перамовы з канфедэратамі, але ўсё ж закончыліся паспяхова. Палубінскаму ўдалося перацягнуць на свой бок падстолія ВКЛ Марцыяна Агінскага з ягоным палком. У выніку да палявога пісара далучылася каля 20 харугваў уласнага i замежнага набору.

Паабяцаныя 100 тысяч злотых для тых жаўнераў, што пакінуць канфедэрацыю, прывялі да таго, што Палубінскаму ўсё ж ўдалося канфедэрацыю зліквідаваць. Праз гэта ён атрымаў вялікі давер каралеўскага двара, a Ян Казімір наўпрост пісаў, што калі П. Сапега каму-небудзь іншаму даверыць камандаванне правым крылом войска ВКЛ, то ён будзе змушаны адклікаць адтуль свой уласны полк конніцы[70]. Раней, 8 траўня кароль прызначыў рэгімэнтарам гэтага крыла Палубінскага. І гэта сведчыла пра тое, што двор вельмі спадзяваўся на яго ў сувязі з планамі накіравання ягонага войска разам з дывізіяй Чарнецкага супраць сілаў Хаванскага. Ваенная нарада, якая адбылася ў Варшаве 25 траўня, а потым на тры дні пазней consultum senatum, пацвердзілі накіраванне натэрыторыю ВКЛ атрадаўЧарнецкага і Сапегі, які ўрэшце памірыўся з дваром i прыняў галоўнае камандаванне войскам ВКЛ. Такім чынам Палубінскі вяртаўся да ролі камандзіра элітнага каралеўскага палка, які ўваходзіў у правае крыло ваенных сілаў ВКЛ. Абедзве дывізіі пачалі падрыхтоўку да вырашальнага сутыкнення з Хаванскім. Таму гетман П. Сапега загадаў, каб Палубінскі да 28 траўня сканцэнтраваў падпарадкаваныя яму сілы ВКЛ у Суражы пад Нарвай[71]. Пасля перамогі над авангардам маскоўскіх сілаў у Мсцібаве 24 чэрвеня вырушылі ў напрамку Ляхавіч. Ад гэтай крэпасці насустрач войску Рэчы Паспалітай вырушыў таксама Хаванскі, i 28 чэрвеня 1660 г. пад Палонкай адбылася вялікая баталія, у якой маскоўскія сілы былі разбітыя дашчэнту. Які ж быў удзел у гэтай бітве самога Палубінскага? У вырашальнай фазе бітвы Сапега выслаў супраць маскоўскіх сілаў дзве гусарскія харугвы: каралеўскую і ўласную, пад камандай паручніка Ўладзіслава Ежы Халецкага, пад агульнай камандай Палубінскага. Яны павінны былі зламаць групоўку маскоўскай пяхоты і паслужыць прыкладам астатнім казацкім ротам, якія ішлі за імі. Удар гусараў ВКЛ быў вельмі энергічным, але яго сваёй масай захлынула маскоўская конніца, якая ахоўвала палкі пяхоты. У выніку варожай контратакі ў вялікай небяспецы апынуліся як Сапега, так і Палубінскі. Як пісаў сам вялікі гетман ВКЛ, „ад гэтай вялікай цяжкасці з рук ворага амаль што сам Бог мяне і Ягамосця пана пісара цудам выратаваў ад іх, бо ўжо сціснулі нас былі”[72].

Бітва пад Палонкай упісала новую прыгожую старонку ў вайсковую кар’еру Палубінскага. Тым больш што потым ён удзельнічаў у аблозе Барысава, Шклова i Оршы. Удзельнічаў ён таксама і ў крывавай бітве з маскоўскімі сіламі пад камандай Ю. Далгарукага над ракой Басяй (8 X 1660). Там атрады пад камандай П. Сапегі і палявога пісара ВКЛ занялі пазіцыю ў цэнтры i, у залежнасці ад ходу бітвы, павінны былі падтрымліваць левае ці правае крыло, гэта значыць дывізіі С. Чарнецкага i M.K. Паца. Калі напор маскоўскай конніцы на каронныя атрады пачаў даваць вынік, Сапега кінуў у атаку частку сваіх сілаў пад камандай Палубінскага. У выніку маскоўскія ратнікі пачалі ратавацца ўцёкамі, хаваючыся ў сваім абозе. На некалькі гадзін пазней новая атака гусарскіх харугваў, якую ўзначаліў палявы пісар, разарвала ў некалькіх месцах цэнтр згуртавання Далгарукага, дапамагаючы конніцы Чарнецкага і Паца, якія імкнуліся зламаць непрыяцельскія шыкі[73]. Пасля заканчэння бітвы над Дзвіной і адыходу Хаванскага ў Полацк стомленае войска ВКЛ пачало ў масавай колькасці пакідаць службу; пакінуў абоз таксама Палубінскі, накіроўваючыся ў Вільню. Гетман Сапега зноў пачаў прасіць караля вызваліць яго ад службы, матывуючы сваё рашэнне дрэнным станам здароўя, і Ян Казімір прызначыў камандуючымі абодвух крылаў арміі ВКЛ Палубінскага і Паца[74].

У 1661 г., карыстаючыся часовым зацішшам пасля поспехаў войскаў ВКЛ і Кароны ў 1660 г., Палубінскі прыняў удзел у нарадах вальнага сойму ў Варшаве, дзе, як мы ведаем, адбывалася баталія двара аб правядзенні выбараў vivente rege. Палубінскі быў дэпутатам ад Слонімскага павета, ён належаў дарэгалістычнай партыі. На пад ставе прынятай канстытуцыі яму былі вернуты сродкі, патрачаныя зяго кішэні на курляндскую кампанію, усяго 14 258 злотых. Пасля прадстаўлення рахункаў Палубінскі перайшоў з палаты дэпутатаў у скарбовы трыбунал ВКЛ[75]. У тым жа годзе ўдзельнічаўу паходзе Яна Казіміра ў ВКЛ i бітве пад Кушлікамі (4 XI 1661). У гэты час ён ўжо не камандаваў сваімі харугвамі, паколькі ўтварылася канфедэрацыя пад назвай Братэрскі Саюз пад маршалам К. Х. Жэромскім. У перамовах з канфедэратамі С. Чарнецкі настойваў, каб яны прынялі ў свае рады былых палкоўнікаў, у тым ліку і палявога пісара ВКЛ, але кіраўнікі канфедэратаў на гэта не пагадзіліся[76]. Далейшая дзейнасць Палубінскага ў 1661-1663 г. была звязана са спробамі знайсці паразуменне з камандзірамі саюзу войска ВКЛ. Па даручэнні каралеўскага двара ён браў удзел у перамовах з кіраўнічымі структурамі саюзу ў справе выканання іхніх патрабаванняў і роспуску канфедэрацыі. Тым больш што пасля бітвы пад Кушлікамі ўдзельнікам саюзу стаўяго паручнік — Канстанцін Катоўскі. Сам Палубінскі камандаваў атрадамі, якія не ўвайшлі ў саюз, a знаходзіліся на Беларусі і якім канфедэраты не выдзелілі месцаў зімовага адпачынку[77]. Недахоп магчымасцяў размяшчэння на адпачынак прывёў да таго, што і гэтыя адзінкі аб’ядналіся ў канфедэрацыю; сярод іх апынуліся таксама элітарныя гусарскія харугвы караля, паручнікам якіх быў Палубінскі, а таксама харугвы гетмана П. Сапегі. Кароль быў глыбока абураны паводзінамі сваіх гусараў i меў прэтэнзіі да Палубінскага за яго адсутнасць у войску[78]. Палявому пісару ўдалося вярнуць частку харугваў, аднак большасць перайшла да канфедэратаў. На чале харугваў, якія засталіся вернымі двару, Палубінскі накіраваўся ў ваколіцы Бабруйска i Глуска, i там размясціў іх на зімовы адпачынак[79]. Ён прыняў удзел у так званай смаленскай аферы, калі разам са сваім родзічам стольнікам ВКЛ Марцыянам Агінскім узяў на сябе місію, даручаную смаленскім соймікам, звярнуцца да вайсковага саюзу з мэтай арганізацыі пратэсту супраць планаў Рэчы Паспалітай аддаць Смаленск Маскве; гэта ўдарыла б па прыхільніках двара на чале з В.K. Гасеўскім[80]. Пасля адыходу ад саюзу Жамойцкай дывізіі Ян Казімір на сесіі ў Шадаве ў траўні 1663 г. узмацніў націск на Палубінскага, каб той імкнуўся адарваць ад Братэрскага Саюзу (фактычна дывізіі Сапегі) каралеўскі полк узамен за выплату даўніх даўгоў. У гэтых дзеяннях яго меўся падтрымліваць гетман П. Сапега, які, матывуючы свае паводзіны слабым здароўем, a на самай справе чакаючы канкрэтных прапановаў з боку двара, не ціснуў на палявога пісара ў гэтым пытанні[81]. Але да заканчэння канфедэрацыі правага крыла было яшчэ далёка, бо кіраўніцтва саюзу на чале з К. Катоўскім было ў сваіх патрабаваннях незгаворлівым. Палубінскі разам з астатнімі камісарамі атрымаў ад Яна Казіміра інструкцыю пагадзіцца на амністыю для жаўнераў, за выключэннем тых, якія бралі ўдзел у забойстве палявога гетмана ВКЛ В.K. Гасеўскага[82]. Пра аўтарытэт палявога пісара ўдывізіі Сапегі сведчыць той факт, што канфедэраты з правага крыла выслалі да яго 21 чэрвеня 1663 г. паслоў з прапановай заступіцца перад каралём за вязняў на чале K. Есьманам i K. Катоўскім[83]. Палубінскі ад прапановы не ўхіліўся і абяцаў пад час размовы з каралём умяшацца ў справы правага крыла і, спасылаючыся на свае заслугі, імкнуцца злагодзіць кару для забойцаў гетмана В.K. Гасеўскага[84]. Палубінскі таксама прыняў актыўны ўдзел у рабоце камісій, якія імкнуліся да ліквідацыі саюзу, што мела месца на сесіі ў Мастах толькі 16 жніўня 1663 г. Можа, ён яшчэ меў нейкую надзею на тое, што яму будзе даверана вакантная пасада палявога гетмана ВКЛ. Яго падтрымлівалі ў гэтым Сапега і Б. Радзівіл, але ўплывы Пацаў пры двары пераважалі. Большасць дзяржаўных мужоў i рэзідэнтаў, якія знаходзіліся пры асобе караля, адназначна выказваліся за прызначэнне на гэтую пасаду абознага ВКЛ Міхала Казіміра Паца, якога такім чынам улады хацелі ўзнагародзіць за ліквідацыю канфедэрацыі левага крыла арміі ВКЛ. Хоць П. Сапега і спрабаваў паслядоўна падтрымліваць асобу Палубінскага, дыскрэдытуючы пры гэтым асобу абознага ВКЛ, такое рашэнне было прынятае ўжо даўно[85]. Тое, што булава палявога гетмана была даверана Пацу[86], напэўна, павінна было непрыемна ўразіць палявога пісара, які мог залічыць сабе ў заслугу не толькі доўгую, з 1648 г. вайсковую службу, але таксама такія годныя старонкі сваёй біяграфіі, якія былі крывёй запісаныя пад Лоевам, Варшавай, Мітавай i Палонкай. У той жа час Палубінскі меў пастаянны кантакт з манархам, які быў ягоным непасрэдным начальнікам, калі ўзяць пад увагу выкананне ім функцыі паручніка каралеўскай гусарскай харугвы ў складзе войска ВКЛ. Такім чынам, з усяго сярэдняга каманднага звяна менавіта Палубінскага можна было прадвызначыць кандыдатам на заняцце гэтай пасады. Але трэба памятаць, што за гэтым прызначэннем сачыў у Варшаве сам канцлер ВКЛ Крыштаф Пац, якога вельмі паважала каралева. Акрамя таго, Пацы выконвалі істотную ролю ў каралеўскіх планах правядзення выбараў vivente rege. Але напярэдадні задняпроўскага паходу на Маскву двор стараўся падсаладзіць горыч паражэння Палубінскага, надаючы яму шэраг дробных зямельных надзелаў за вайсковыя заслугі[87]. Пасля заканчэння вайсковых канфедэрацый Палубінскі разам з іншымі старшымі афіцэрамі пачаў падрыхтоўку да паходу на Маскву, які павінен быў распачацца летам 1663 г. Па прычыне слабога здароўя П. Сапега даручыў камандаваць правым крылом палявому пісару ВКЛ. Пра гэта так пісаў у сваім дзённіку Міхал Лявон Абуховіч: „Гетман вялікі ВКЛ падтрымліваў парадак правага крыла ад боку каралеўскага, сам слабасцю здароўя ў гэтым часе (якой быў enervatus) матывуючы перадаў кіраванне Яснавяльможнаму Пану Ягамосці Палубінскаму viro belli artibus instructissimo i да каторага ductu plus confidere et audire прызвычаілася войска больш, чым да іншых”[88]. Апрача таго што Пац, які камандаваў левым крылом, ужо 21 верасня падышоў да Дняпра пад Оршу, дывізіі Сапегі відаць не было. Толькі ў канцы снежня пад камандай Палубінскага яна падцягнулася да галоўнай стаўкі войска ВКЛ, і абодва камандуючыя вырушылі пад Рослаўль, штурм якога не ўдаўся. З-пад Рослаўля Пац вырушыў праз Бранск насустрач атрадам Яна Казіміра, a Палубінскі пайшоў за ім трактам на Почап[89] Аднак суперніцтва абодвух крылаў арміі ВКЛ працягвалася далей, бо жамойцкая дывізія прарэдзіла атрады Палубінскага, якія мелі вялікія клопаты з забеспячэннем правіянтам, што запаволіла яе пераход. Пра ўзаемаадносіны паміж двума камандзірамі так пісаў у ходзе гэтай кампаніі Я.В. Пачобут-Адляніцкі: „Мы з левым крылом яшчэ пры Ягамосці Пану гетману засталіся, які з Ягамосцем Панам Палубінскім зносіўся, пісарам палявым ВКЛ, але сказаць трэба, наўмысна забаўляючы размовамі застаўся, каб гармата адчыніла шмат і каб шляху наперад не заняў Ягамосць пан Палубінскі да асобы караля Ягамосці”[90]. Адначасова процівагу намерам двара і каралеўскай пары выкарыстаць задняпроўскую кампанію ў мэтах ажыццяўлення планаў правядзення выбараў vivente rege фармавала апазіцыя на тэрыторыі ВКЛ, якую стваралі прыхільнікі Радзівілаў і Сапегаў. У яе складзе, згодна з данясеннямі рэзідэнтаў замежных дзяржаваў у Варшаве дэ Ламбрэ i Дэс Ноерса, знаходзіўся таксама Аляксандр Гіляры Палубінскі, які, аднак, па прычыне сваёй сувязі з дваром, не выконваў там галоўнай ролі[91]. Абедзве дывізіі войска ВКЛ 2 лютага прыбылі пад Сеўск і пачалі чакаць падыходу кароннага войска на чале з Янам Казімірам. Аж да паловы лютага працягваліся размовы з дэлегатамі паасобных харугваў на тэму знаходжання іх у далейшай службе, апрача запазычанасці ў выплаце салдацкай аплаты. Палубінскаму ўдалося пераканаць жаўнераў, кабяны працягвалі знаходжанне на службе да 10 траўня, што давала магчымасць працягваць паход супраць Масквы[92]. Няўдалая асада Глухава запаволіла марш каронных сілаў, якія толькі 14 лютага дайшлі да ваколіцаў Сеўска, дзе пад камандай Паца і Палубінскага знаходзіліся атрады ВКЛ. 17 лютага адбыўся агляд усёй арміі ВКЛ у прысутнасці Яна Казіміра, „ад чаго вельмі развесяліўся, убачыўшы прыстойнае войска i асабліва, што ad mentem Караля Ягамосці адносна далейшай службы, ніякага не патрабуючы, vota свае далі”[93].

Палубінскі прадставіў каралю атрады правага крыла, у тым ліку сваю гусарскую харугву, паручнікам якой з’яўляўся. Непасрэдна пасля агляду на ваеннай нарадзе пастанавілі, аднак, у сувязі са звесткамі пра надыход маскоўскіх сілаў Ю. Чаркаскага, Рамаданаўскага i Бжухавецкага, адступіць у межы Рэчы Паспалітай, выслаўшы ўглыб Маскоўскай дзяржавы корпус конніцы з мэтай знішчыць тылы праціўніка і разведаць размяшчэнне ягоных галоўных сілаў. На чале згуртавання, якое складалася з 40 харугваў, па 20 з кожнай арміі, сталі Стэфан Бідзінскі, сандамерскі стольнік i паручнік панцырнай харугвы Яго Каралеўскай Вялікасці, а таксама Палубінскі, палявы пісар ВКЛ і паручнік гусарскай роты Яго Каралеўскай Вялікасці ў складзе арміі ВКЛ. Гэты корпус, падмацаваны атрадамі запарожскіх казакоў, валанцёрамі з Вялікага Княства разам з татарамі, вырушыў у глыбіню Маскоўскай дзяржавы. Ён меў баявую задачу разбіць перадавы атрад маскоўскіх сілаў пад камандай І. Празароўскага. 7 сакавіка, як запісаў A. Храпавіцкі, да каралеўскай стаўкі дайшлі звесткі пра баявыя дзеянні раз’езду Палубінскага, які „павярнуў да Почапа, удала пагасціўшы на Маскве, бо там нейкую частку Масквы на мілі дзве трупам палажыўшы i агнём і мячом знішчыўшы, знёс Празароўскагаі Зубава”[94]. Пасля знішчэння значных тэрыторый маскоўскага пагранічча палявы пісар са сваімі харугвамі ўдала дайшоў да каралеўскай стаўкі, зрабіўшы 11 сакавіка каралю справаздачу з паходу. Як занатаваў Я.В. Пачобут-Адляніцкі, „палявы пісар ВКЛ, прыбыўшы з-пад Старадуба, справаздачу ўчыніў працы сваёй, каторая з удзячнасцю Каралём Ягамосцем была прынятая і Ягамосцем Панам гетманам таксама [M.K.Пацам]“[95].

Пасля фактычнагазаканчэння паходу, разам з карал еўскім палком, Палубінскі праводзіў караля праз Магілёў і Менск у Вільню. Пра павагу і вялікі аўтарытэт Палубінскага ў войску сведчыць яго вылучэнне на вайсковай сесіі ў Шклове (13 V 1664) камісарам на Віленскую камісію, якая павінна была заняцца выплатай даўгоў па чвэрцях абодвум крылам войска ВКЛ[96]. Адначасова на слонімскім сойміку 17 кастрычніка таго ж года ён быў выбраны дэпутатам галоўнага сойму з прадстаўленнем братоў-шляхты да ўзнагароды за ваенныя заслугі[97]. Тым часам летам таго ж года Палубінскі сур’ёзна задумаўся пра адбыццё пілігрымкі ў Чанстахову, каб падзякаваць Найсвяцейшай Дзеве Марыі за цудоўнае ўратаванне пад час многіх бітваў са шведамі і маскавiтамі, у якіх ён удзельнічаў, пачаўшы з 1654 г. Аднак сапраўдным повадам было жаданне спаткацца з Е. Любамірскім, бо гетман П. Сапега меў намер паслаць палявога пісара ВКЛ да вялікага гетмана Кароны, каб узгадніць з ім пазіцыю на будучым сойме адносна двара[98]. Аднак Ян Казімір настойліва дамагаўся ад Палубінскага, каб той адмовіўся ад гэтага намеру і прыняў удзел у рабоце Віленскай камісіі. У лісце да Палубінскага Яго Карал еўская Вялікасць пісаў: „Толькі тое нас неўсцешвае, што Вяльможны Пан найперш у Чанстахову, чым у абоз збіраешся, па Нашым меркаванні і ўсіх тэолагаў, большага адпушчэння (грахоў) Вяльможны Пан заслужыш, калі periclitantem грудзьмі сваімі Айчыну абароніш”[99]. Пілігрымку на Ясную Гару палявы пісар адбыў у зусім іншых умовах, пад час грамадзянскай вайны з Е. Любамірскім. Тады Палубінскі ўваходзіў у апазіцыю да двара, якую ўзначальвалі Сапегі, бо каб забяспечыць сабе поспех на сойміку пры выбарах у галоўны сойм (палявы пісар тады змагаўся за мандат у прыхільным Сапегам Слоніме), Павел Сапега і ён сам адмовіліся прыняць камандаванне над павятовымі харугвамі, якія збіраліся пад Даўгінавам (17 VIII 1664)[100]. Сам Палубінскі пайшоў супраць палявога гетмана ВКЛ M.K. Паца, высылаючы на соймікі ВКЛ лісты, поўныя скаргаў на яго[101]. У ходзе сойму 1664 г., на якім адбываўся судовы працэс аб дзяржаўнай здрадзе маршала і палявога гетмана Кароны Ежы Любамірскага, Палубінскі знаходзіўся сярод слонімскай дэлегацыі. Якой была пазіцыя Палубінскага адносна абвінавачанага ў здрадзе гетмана, нам не вядома, але неўзабаве ён прыняў пазіцыю двара, і зусім не бескарысліва. Гэта пацвярджае меркаванне пра Палубінскага, якое выказаў Б. Радзівіл, канюшы ВКЛ, які добра арыентаваўся ў тайнах палітыкі, у лісце да свайго слугі Яна Мяжынскага. Ён так пісаў аб апазіцыйнай паставе да двара П. Сапегі i А. Г. Палубінскага: „Адзін [П.Сапега] баіцца, каб сынам ніякай шкоды не сталася, другі [Палубінскі] як вытаргуе штокольвек ibit in partes, бо грошы любіць”[102]. Адсутнасць кавалерыі ў арміі Кароны, па прычыне ўдзелу ў канфедэрацыі часткі каронных сілаў, падпарадкаваных A. Астшыцкаму, сталася прычынай, якая змусіла караля да адклікання прынятага раней рашэння згарнуць каралеўскую гусарскую харугву, паручнікам якой быў Палубінскі[103]. Такім чынам Ян Казімір хацеў далучыць кавалерыю ВКЛ да барацьбы з сіламі Е. Любамірскага, які ўзняў мяцеж супраць караля, увайшоўшы з узброенымі атрадамі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у траўні 1665 г.[104]. Апрача таго, што ў гэты час у ВКЛ адбываліся баявыя дзеянні з Масквой i нягледзячы на пратэсты часткі дзяржаўных мужоў ВКЛ, Яну Казіміру ўдалося дзеля барацьбы з Е. Любамірскім атрымаць дапамогу Вялікага Княства ў выглядзе корпуса конніцы, камандаваць якім было даручана палявому пісару ВКЛ. Аднак да яго прыставілі Пацаў, якія павінны былі дапільнаваць, каб не адбылося якіх-небудзь кантактаў з эксмаршалам. Побач з палявым пісарам, сілы якога ацэньваліся амаль на 3 тысячы коннікаў, знаходзіліся: Уладзіслаў Пац, харужы ВКЛ, Баніфацы Тэафіль Пац, цівун троцкі, разам з сынам Янам Крыштафам. Атрады ВКЛ накіроўваліся ў Карону двума трактамі: адны — праз Люблін, Завіхост, Паланец i Пацанаў; другія вырушылі ў напрамку Сташова[105]. Каб звязаць боем мяцежніка, што адступаў перад ім, кароль 31 жніўня 1665 г. выслаў раз’езд, які складаўся з атрадаў ВКЛ, падтрыманых некалькімі харугвамі Кароны. Гэты корпус налічваў каля 3,5 тысяч коннікаў, у тым ліку некалькі соцень рэйтараў і драгунаў. За Палубінскім павінны былі накіроўвацца два рэгімэнты гвардыі драгунаў караля пад камандай Яна Генрыка фон Альтэн-Бокума, а за ім, з усімі сіламі разам з артылерыяй, Ян Казімір. На самай справе 4 верасня Палубінскі дагнаў войска Е. Любамірскага i пачаў бітву з мяцежнай конніцай[106]; аднак дапамога не паспела, a манахі-паўліны на Яснай Гары не пусцілі ў кляштар уцекачоў-ліцвінаў. Большасць войска, разам з Палубінскім і Пацамі, якія яго суправаджалі, трапіла ў палон. Самога Палубінскага, на вачах тысяч мяцежнікаў, вывелі з абароннага рова, a потым разам з усімі палоннымі ён быў вымушаны прысягнуць, што не пойдзе супраць былога маршала і братоў з Кароны.

Як мы можам ацаніць камандаванне палявога пісара пад Чанстаховай? На досвітку, згодна з інструкцыяй, ён пайшоў у наступ на адвод мяцежнікаў у выглядзе палка A. Паляноўскага. Аднаку гэтым наступленні былі задзейнічаны амаль усе сілы ВКЛ. Як пісаў Веспасіян Кахоўскі, „ліцвіны біліся мужна, маючы каралеўскі ўказ, і разумелі пры гэтым, што гэтым пагаджаліся выклікаць на дзеянні свае вялікую злосць, пры каралі стоячы і гонар свайго народа праз перамогу падтрымліваючы, тылоў не хацелі паказваць, спадзеючыся за сабой падыходзячага караля з цэлым войскам”[107]. Аднак не мог прадбачыць Палубінскі, што на дапамогу A. Паляноўскаму на поле бітвы прыбудуць астатнія дывізіі Срэнявіты, гэта значыць атрады Борка i A. Астшыцкага, і таксама што сам ён не зможа разлічваць на дапамогу ані Я. Г. Бокума, ані тым больш на галоўныя сілы манарха. Войска Палубінскага трымалася доўга, пакуль з поля бою не адступілі нованабраныя харугвы пад камандай Караля Станіслава Лужыцкага. Палявы пісар сам паспрабаваўвыправіць сітуацыю: „У замяшанні страшным, калі адных білі, а іншыя in ordinate уцякалі,хацеўягамосць пан Палубінскі ўбой прывесці войска і захаваць, але ледзьве крыху старшызны і некалькі харугваў змог збіць у кучу i тыя імгненна рассыпаліся”[108]. У прынцыпе палявы пісар заданне выканаў, бо на працягу некалькіх гадзін звязваў боем сілы мяцежнікаў, аднак дапамогі не дачакаўся, бо каралеўскія сілы былі занадта далёка ад свайго пярэдняга краю. Ян Казімір у пройгрышы абвінаваціў А.Г. Палубінскага, які, маючы такі досвед вядзення баявых дзеянняў, не павінен быў паддацца і трапіць у палон разам з усім корпусам ВКЛ, а таксама чанстахоўскіх паўлінаў, якія не сталі страляць з гармат па мяцежніках і нават не адчынілі брамы свайго кляштара войску Вялікага Княства, якое адступала[109]. Па меркаванні многіх сучаснікаў гэтых падзей, параза Палубінскага пад мурамі Чанстаховы ў вялікай ступені абмежавала ягоныя шансы на атрыманне булавы палявога гетмана ВКЛ пасля смерці Паўла Сапегі [30 XII 1665], калі адкрылася вакансія на пасаду вялікага гетмана. Тым больш што ў адрозненне ад іншых чанстахоўскіх палонных, у тым ліку Пацаў[110], Палубінскі не збіраўся парушаць прысягу аб тым, што больш не накіруе сілаў ВКЛ супраць мяцежных каронных войскаў. Е. Любамірскі доўга трымаў у няволі ліцвінаў, але дзякуючы станоўчай пазіцыі Яна Казіміра не прыступаць да ніякіх трактатаў з канфедэратамі, пакуль не будуць адпушчаныя чанстахоўскія палонныя, апошнія былі дастаўлены ў каралеўскую стаўку пад Інавлодзем 23 верасня 1665 г.[111]. Напэўна, сам Палубінскі быў вызвалены раней, пасля прыняцця прысягі, і накіраваўся адразу на радзіму ў Вялікае Княства. Па даручэнні караля ён удзельнічаў у пахаванні Крыштафа Сапегі, крайчага ВКЛ. У 1666 г., другім годзе грамадзянскай вайны ў Польшчы, згодна з прынятай прысягай, Палубінскі не прыняў удзелу ў братазабойчых бітвах, якія закончыліся крывавай баталіяй пад Монтвамі 13 ліпеня 1666 г. У гэтай бітве ўдзельнічала войска ВКЛ пад камандай палявога гетмана ВКЛ M. K. Паца. У склад тых сілаў уваходзілі і баявыя адзінкі Палубінскага: гусары Яго Каралеўскай Вялікасці, казацкая харугва пад камандай паручніка Аляксандра Рэйнгольда Палубінскага, татарская харугва пад камандай Шахуна Мурзы, а таксама рэгімэнт драгунаў падпалкоўніка Мацвея Станцэля[112]. Гэтыя адзінкі толькі пасля падпісання мірнай дамовы пад Лэнгоніцамі 31 VII 1666 г. пачалі павольны паход да межаў ВКЛ. На гэтым закончыўся баявы шлях Палубінскага, які, пачаўшы ад дзеянняў супраць казакоў аж да баёў пад час грамадзянскай вайны з Е. Любамірскім, не адзін раз быў збройным плячом каралеўскага двара, камандуючы з 1655 г. палком конніцы ў складзе рэгулярнай арміі ВКЛ. Няўдачы ў 1665 г. і ўхіленне ад удзелу ў баях супраць мяцежнікаў у наступным годзе зменшылі ягоныя шансы на атрыманне булавы палявога гетмана ВКЛ. Знакам незадаволенасці Яна Казіміра Палубінскім было прынятае каралём рашэнне аб ліквідацыі харугвы гусараў, паручнікам якой той быў. У лісце да палявога пісара ВКЛ манарх пісаў: „Бачачы, што харугва Наша гусарская менш дагодная да вядзення вайны, калі ў ёй гэтым летам толькі некалькі сяброў засталося, хоць і добры хлеб мела ў Кнышыне, і нам саромецца за яе давялося, далі ўказ Вяльможнаму ваяводзе смаленскаму, гетману Вялікага Княства Літоўскага [M.K. Пацу], каб яе згарнуў, a ад Вас жадаем і мець хочам каб Нам харугву і катлы адаслалі”[113]. На сарваным восеньскім сойме 1666 г. вырашалася справа гетманскіх пасадаў. Вялікую булаву ВКЛ атрымаў M.K. Пац, a палявую — ваявода віцебскі Ўладзіслаў Валовіч, што выклікала незадавальненне сярод многіх дэпутатаў сойму з ВКЛ, якія былі ўпэўнены, што ўрэшце гетманскую булаву атрымае палявы пісар ВКЛ. Апрача таго, што Сапегі, Агінскія і Радзівілы выказаліся ўрэшце за адзінага кандыдата Палубінскага, але, як сцвярджаў K. Пац, канцлер ВКЛ, менавіта яны „пазбавілі булавы” палявога пісара. Існуюць падставы, якія дазваляюць сцвярджаць: тое, што булаву палявога гетмана не атрымаў Палубінскі, спрычынілася да зрыву сойму[114]. Зноў палявы пісар звязаўся не з той партыяй, якую трэба было падтрымліваць. Бо надалей пры двары рэй вялі Пацы, што падтрымлівалі праграму выбараў vivente rege, ад якога не адмовілася каралева Людвіка Марыя. Сувязі з Радзівіламі і Сапегамі, якiя няшчыра падтрымлівалі Палубінскага ў яго імкненні да гетманскай булавы, абярнуліся для яго новым пройгрышам у барацьбе за жаданую пасаду. Бо здабыўяе чалавек, звязаны з Пацамі, але ён не меў асабліва вялікага досведу ў вайсковых справах, як і такога аўтарытэту ў войску, як палявы пісар ВКЛ.

Пасля скарачэння войска ВКЛ у 1667 г. Палубінскі і надалей меў у складзе арміі ВКЛ казацкую харугву на 115 коннікаў, татарскую на 120 коннікаў i рэгімэнт драгунаў сілай у 300 пайкоў[115]. У гэтым жа годзе ён быў выбраны дэпутатам на вальны варшаўскі сойм і ўлучаны ў склад камісіі, якая абмяркоўвала ўтварэнне новага манетнага двара для Вялікага Княства, таксама яго выбралі камісарам для выплаты даўгоў войску ВКЛ[116]. Быў ён таксама і дэпутатам надзвычайнага сойму ў студзені 1668 г., дзе двор, які ўжо быў у стане спрэчкі з Пацамі, што перайшлі ў апазіцыю, шукаў паразумення з Палубінскім. Атрымаў тады згоду Яна Казіміра на перадачу яму Іванам Нячаем Бабруйскага староства[117]. У ліпені ён атрымаў таксама ад Яна Казіміра прывілей на Жамойцкае староства, але ад прыняцця яго ўстрымаўся; вельмі верагодна, што і надалей яго цікавіла выключна гетманская булава[118]. Тым больш што на сойме, калі адбылося адрачэнне Яна Казіміра ад улады, на якім Палубінскі прысутнічаў як дэпутат, ён падпісаў акт адмовы манарха ад трона як палявы пісар ВКЛ. Напярэдадні ўрачыстай адмовы караля ад трона — 15 верасня — памёр палявы гетман ВКЛ В. Валовіч, і ўсе спадзяваліся, што гэтай вакансіяй распарадзіцца ўжо новы манарх. Палубінскі ў гэты час быў прыхільнікам Радзівілаў, хоць Пацы і „лавілі” яго абяцаннямі падтрымкі ў атрыманні булавы. Здавалася, што на гэты раз жаданая пасада не міне палявога пісара. Сам Ян Казімір, ужо адмовіўшыся ад каралеўскай улады, рэкамендаваў Палубінскага маршалкам канвакацыйнага сойму i прасіў падканцлера ВКЛ Міхала Казіміра Радзівіла падтрымаць гэтую кандыдатуру[119]. Канцлер ВКЛ K. Пац рэкамендаваў Палубінскага свайму крэўнаму, але з умовай, каб „толькі Каралеўства для Вас рэкамендаваць, a мы яму да булавы дапаможам i ў будучага Пана (караля) атрымаем прывілей, няхай толькі пакіне партыю радзівілаўскую”[120]. Аднак справа гетманскай булавы была ўжо даўно вырашана, бо пры спатканні Яна Казіміра з Радзівіламі ў Белай ён перадаў прывілей на булаву палявога гетмана падканцлеру ВКЛ М.К. Радзівілу. І ён на канвакацыйным сойме 20 лістапада таго ж года прадэманстраваў гэты прывілей з датай 15 верасня і подпісам Яна Казіміра. Справа булавы палявога гетмана ВКЛ затрымала на шмат дзён работу сойму, a Палубінскі мог адчуваць сябе двойчы ашуканым, бо як кароль, так і Радзівілы, да якіх ён звяртаўся з просьбай аб падтрымцы, абяцалі яму ў гэтай справе дапамогу. Вялікі гетман ВКЛ M. Пац у спрэчцы з Радзівілам даводзіў, што праз чатыры дні „пасля смерці пана гетмана [В. Валовіча] я пайшоў зараз жа да Яго Каралеўскай Вялікасці хадайнічаць за пана Палубінскага, але мне Яго Каралеўская Вялікасць адказаў: каб гэта ў маёй уладзе было, рад быў бы гэта ўчыніць, але зараз немагчыма, бо adfuturum regnantem instabo[121].

Палубінскі пад час interregnum не меў ніякай пасады, бо ў верасні 1668 г. палявым пісарам ВКЛ быў прызначаны Ян Агінскі, a сам ён не прыняў пасады старасты жамойцкага[122]. Ён і надалей не адмаўляўся ад барацьбы за гетманскую булаву, якой за ваенныя заслугі, безумоўна, быў дастойны. Перад пачаткам перадвыбарчых соймікаў ён разаслаў па ваяводствах Рэчы Паспалітай лісты, у якіх прасіў падтрымкі ў яго імкненні атрымаць булаву палявога гетмана ВКЛ. Разам з Пацамі прыбыў на выбарны сойм, бо быў дэпутатам[123], i 1 траўня 1669 г. урачыста заехаў на Прагу ў суправаджэнні некалькіх тысяч узброеных людзей. Пад час работы сойму дэпутаты ад войска ВКЛ з трыбуны (30 траўня 1669 г.) учасе сваёйаўдыенцыідамагаліся,каббулавапалявогагетманаВКЛ была аддадзена Палубінскаму, „які добра айчыне служыў”[124]. Палубінскі працягваў папракаць Радзівіла, што булава гетмана ВКЛ была ім атрымана незаконна, таму процілеглы бок таксама арганізаваў на яго атаку, абвінаваціўшы ў уціску шляхты ў Берасцейскай эканоміі, а таксама ў адказнасці за шкоды, якія нанёс ягоны корпус у Кароне ў ходзе ваенных дзеянняў пад час бунту Е. Любамірскага[125]. Стараста браслаўскі Стэфан Канстанцін Песачынскі, выступаючы з дэпутацкай трыбуны, сказаў, што ў чарговы раз Палубінскі размінаецца з гетманскай булавой, таму што не захацеўяшчэ раз увесці ў Карону войска ВКЛ у 1666 г. Пад час выбараў караля, напачатку разам з Пацамі, ён падтрымліваў кандыдатуру Масквы, а потым Латарынгіі[126]. На тым жа сойме апошні раз паспрабаваў Палубінскі публічна папракнуць M. K. Радзівіла за гетманскую булаву, атрыманую незаконным шляхам. Процілеглы бок 31 траўня 1669 г. арганізаваў атаку на Палубінскага: слуга палявога гетмана ВКЛ абвінаваціў Палубінскага ў незаконным размяшчэнні дзвюх харугваў на шляхецкіх землях у Берасцейскім ваяводстве[127]. Апошні раз дыскусія ў гэтай справе паміж зацікаўленымі бакамі ўзнікла на сесіі, якая праходзіла 15 чэрвеня. Гэты дыспут закончыў, перад выбраннем Міхала Карыбута, спрэчкі Радзівілаў з прыхільнікамі Пацаў за булаву палявога гетмана ВКЛ[128]. Пасля доўгіх спрэчак Пацы з Радзівіламі дайшлі да згоды (2 ліпеня 1669 г.): булава палявога гетмана ВКЛ заставалася M.K. Радзівілу, a Палубінскі прыняў пасаду старасты жамойцкага. Абодва бакі пагадзіліся, што ў выпадку, калі пасада вялікага маршала ВКЛ пасля Крыштафа Завішы вызваліцца, то заняць яе павінен Палубінскі[129].

Ужо pakta konwenta ды jurament для новага караля Міхала Карыбута Вішнявецкага Палубінскі падпісаў як стараста жамойцкі. Ён быў таксама дэпутатам сойму, на якім адбылася каранацыя караля ў 1670 г. Крыху раней, 11 XI 1669 г., пасля таго як Крыштаф Завіша перайшоў на пасаду віленскага кашталяна, Палубінскі атрымаў высокую пасаду ў сенатарскай ерархіі — пасаду вялікага маршала ВКЛ. З гэтага моманту пачынаецца яго сенатарская кар’ера, хоць ён фактычна ўвайшоў у сенат ужо як стараста Жамойці. Потым ён меў у складзе арміі ВКЛ шмат адзінак як нацыянальнага, так і замежнага набору, якія ўдзельнічалі ў многіх ваенных кампаніях. У час панавання Міхала Карыбута Палубінскі належаўдапартыіK.Паца,якіпадтрымліваўдворубарацьбез незадаволенымі. У1670 г. на сойме Палубінскага прызначылі ад сената ў камісію, якая займалася раздзелам Лоева і Любеча, a таксама выдачай аплаты вайскоўцам і згортваннем арміі ВКЛ[130]. Палубінскі лічыўся гарачым прыхільнікам двара, таму яго надзялялі многімі землямі. Напрыклад, пасля смерці Трызны Міхал Карыбут аддаў яму 23 XI1671 г. староства ў Ваўкавыску[131]. Як паведамляў брандэнбургскі рэзідэнт Ёган Говербек электару Фрыдрыху Вільгельму, менавіта Палубінскі, разам з M. K. Пацам, адносіўся да сенатараў, якія падтрымлівалі трон і планы ўмацавання арміі ВКЛ[132].

Палубінскі прысутнічаў на сойме 1672 г., дзе быў абраны ў камісію, што займалася ўдасканаленнем інструкцыі для камісараў, якія вялі перамовы з Масквой. Разам з Пацамі і іншымі прыхільнікамі Міхала Карыбута ён падпісаў акт Віленскай канфедэрацыі (28 ліпеня 1672 г.), створанай дзеля падтрымкі караля ў барацьбе з апазіцыяй. Не ўхіліўся таксама ад падпісання акта канфедэрацыі войска ВКЛ у Кобрыне (22 XI таго ж года), што падтрымала трон[133]. Хоць ён і не прыбыў на з’езд галомбскіх канфедэратаў пад Люблін (11 X 1672), але на сойме ў Варшаве ў студзені 1673 г. абвясціў сваю прыхільнасць да гэтага задзіночання, апраўдваючы сваю адсутнасць на з’ездзе дрэнным станам здароўя. Аднак не ўдзельнічаў разам з гетманам M. K. Пацам у хоцімскай кампаніі 1673 г., хоць і выслаў туды ўсе свае баявыя адзінкі ca складу арміі ВКЛ, перапісаныя пад Ражанкай 1 IX таго года (харугвы: гусарскую, пяцігорскую, татарскую, венгерскую пяхоту і пешы рэгімэнт пад камандай падпалкоўніка M. Стэнцэля)[134]. Палубінскі лічыў, што пасля гэтай кампаніі трэба размясціць на адпачынак войска ВКЛ на Валыні, а не ў глыбіні Вялікага Княства, каб аблегчыць канцэнтрацыю сілаў ВКЛ у 1674 г. перад новым паходам супраць туркаў. Але непрыхільнасць M. K. Паца да Сабескага пераважыла, i той не паслухаўся добрай парады[135].

Пасля смерці Міхала Карыбута, напачатку разам з Пацамі, падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, а потым аўстрыйскую кандыдатуру. Пад час канвекцыі быў улучаны ў камісію, якая вяла перамовы з Масквой, а таксама ў камісію, прызначанаю ў Вільню на 21 сакавіка 1674 г., якая займалася справай разлікаў з войскам ВКЛ. Палубінскаму часта давалі падобныя даручэнні па прычыне яго добрага ведання вайсковых справаў, а таксама вялікага аўтарытэту, якім надалей ён карыстаўся сярод вайскоўцаў ВКЛ. Калі каралём быў выбраны Ян Сабескі, гэта стала нечаканасцю для ліцвінаў, a Палубінскі, падтрымліваючы меркаванне Пацаў, падпісаў маніфест ВКЛ супраць выбараў Пяста — Яна III Сабескага[136]. Праз тры дні ліцвіны адмовіліся ад маніфеста, прызнаўшы выбары новага ўладара Рэчы Паспалітай. Таму мы знаходзім подпіс Палубінскага пад pakta konwenta новага караля, пад зарачэннем (juramenta), а таксама суфрагіямі (sufragia), якія ён падпісаў разам з жыхарамі Наваградскага ваяводства (5 VI 1674)[137]. Прыход да ўлады Яна III адкрыў новыя магчымасці перад Палубінскім, які не перайшоў у рашучую апазіцыю да новага караля, як гэта зрабілі Пацы, а чакаў развіцця падзей, г. зн. прапановаў супрацоўніцтва ад трона. Быў таксама экспертам у справах перамоваў з Масквой, а на выбарчым сойме быў прызначаны для вядзення перамоваў з усходнім суседам. Восенню 1674 г. ён зноў не прыняў удзелу ў украінскай кампаніі Сабескага, але з абурэннем успрыняўадыход войска ВКЛ пад камандаваннем Паца з поля бітвы пад Брацлавам. Палубінскі пакараў за гэты ўчынак афіцэраў сваіх баявых адзінак, распусціў таксама частку жаўнераў, набіраючы на ix месца новых[138]. Сваёй харугве гусараў, якая апынулася сярод тых, што былі адведзены ў межы ВКЛ на загад M.K. Паца, „загадаўзгарнуцца, не хочучы нічога пра іх ведаць, калі зараз жа не вернуцца да Яго Вялікасці караля на Ўкраіну”[139]. Такім чынам Палубінскі павольна набліжаўся да партыі двара, a Ян III стараўся прымірыць M.K. Радзівіла з маршалам ВКЛ i такім чынам адарваць яго ад Пацаў[140]. Ян III нават у асобным лісце падзякаваў Палубінскаму за занятую ім пазіцыю адназначнага асуджэння дзеянняў гетмана ВКЛ M. Паца[141]. У гэтым лісце чытаем: „Сарамотны ўчынак кавалерыі ВКЛ ганіш, ганьбу ўсяго народа abominaris i лічыш дарэмна вылажаныя на харугвы свае кошты, што з удзячнасцю прымаем”[142]. Сам Палубінскі з прычыны ўдзелу ў працы маскоўскай камісіі ў Андрусаве і Кадзіне (26IX1674 — 10 I1675) не мог прыняць удзелу ў гэтай кампаніі; таму ў ёй удзельнічалі толькі ягоныя баявыя адзінкі ў складзе арміі ВКЛ[143].

У 1675 г. Палубінскі меўся весці не толькі свой полк, але і аддзелы M. K. Паца. Дзякуючы пасярэдніцтву Палубінскага дайшлo да паразумення Яна III з гетманам ВКЛ, і абодва вырушылі на Ўкраіну[144]. Сам Сабескі занадта позна паклікаў Паца да ўдзелу ў кампаніі, выслаўшы яму ўказ 15 чэрвеня 1675 г. (дайшоў толькі 6 ліпеня), i абодва камандуючыя распачалі канцэнтрацыю вайсковых сілаў ВКЛ. Палубінскі пісаў з Клецка M.K. Пацу, каб ягоныя харугвы ставіліся ў „Рафалаўцы, дзе правіянт купляць загадаў i лодкі з ім Стырам ракой перавозіць распарадзіўся”[145]. З гэтага відаць, што справай забеспячэння арміі правіянтам займаўся, маючы ў гэтым досвед, Палубінскі. На пачатку жніўня Палубінскі са сваімі харугвамі прыбыў у абоз гетмана ВКЛ. Аднак абодва яны не дайшлі да поля бітвы пад Львовам, бо маршал ВКЛ толькі 26 жніўня прыбыў у Рафалаўку на Палессі, дзе скончыў напісанне тэстаменту. Знамянальна, што як Пац, так і Палубінскі, менавіта перад гэтым паходам на туркаў, склалі свае тэстаменты, нібы прадбачачы клопаты ў арганізацыі кампаніі[146]. Яшчэ 19 жніўня Ян III выслаў Палубінскаму ўказ, загадаўшы паспяшацца са сваімі харугвамі ў каралеўскую стаўку[147]. Да караля дайшоў толькі палявы гетман ВКЛ M. K. Радзівіл, атрады якога ўдзельнічалі 24 жніўня ў бітве з татарамі пад Лесяніцамі; вялікі гетман ВКЛ Пац прыбыў пад Львоў толькі 8 верасня[148], калі лёс кампаніі ўжо быў вырашаны. У абозе ВКЛ справа тады дайшла да расколу, a Палубінскі далучыўся да апазіцыі супраць вялікага гетмана. Ён таксама браў удзел у senatus consilium у абозе над Збруччу паміж Чарнакозінцамі і Кудрынцамі[149]. Кампанія 1675 г. была апошнім паходам у поле маршала ВКЛ. Стан здароўя і грамадскія абавязкі зрабілі немагчымым яго далейшы ўдзел у чарговых ваенных паходах Яна III. У складзе арміі ВКЛ у 1675 г. у яго надалей заставаліся значныя сілы: харугвагусараў, пяцігорская, татарская, венгерская пяхота і пешырэгімэнт; у цэлым больш чым 800 коней і пайкоў[150].

У1676 г. Палубінскі ўдзельнічаў у рабоце каранацыйнага сойму ў Кракаве, a ў час урачыстага ўезду ў горад караля яго суправаджала пяцігорская рота Палубінскага з коп’ямі[151]. На гэтым сойме Палубінскі, як вельмі заслужаны сенатар Рэчы Паспалітай, быў абраны ў многія камісіі, у тым ліку: скарбовую, якая займалася разлікамі з войскам ВКЛ, манетную, а таксама падзелу войска Лоева і Любеча[152]. У сваіх прамовах Палубінскі падкрэсліваў патрэбу працягу вайны з Турцыяй, прапануючы, каб кароль дамагаўся дапамогі ад князя курляндскага і электара. У той жа час не верыў у дапамогу Масквы, прапануючы адправіць яе рэзідэнта з Рэчы Паспалітай, каб не меў доступу да справаў краіны. Палубінскі не ўдзельнічаў асабіста ў журавінскай кампаніі

1676 г., выслаўшы ў абоз свае фармаванні, якія знаходзілісяў складзе арміі. На гэты раз, згодна з перапісам, праведзеным у абозе пад Жураўнам, маршал ВКЛ выставіў на вайнуз Турцыяй 100 коннікаў пяцігорцаў з коп’ямі, татараў 64коннікі, харугву венгерскай пяхоты на 88 пайкоў, харугвузапарожскую на 75 коннікаў, а таксама рэгімэнт пяхоты на 248 пайкоў[153]. Палубінскі, аднак, атрымліваў рэгулярныя справаздачы пра баі з туркамі i паводзіны сваіх харугваў. Бо ён атрымліваў лісты з абозу ад палявога гетмана ВКЛ M.K. Радзівіла, які вельмі засмучаўся, што маршала ВКЛ няма ў абозе. Пісаў да Палубінскага таксама M. K. Пац[154]. Палубінскі прымаў таксама ўдзел у рабоце сойму 1677 г., стаўшы на бок каралеўскага двара ў спрэчках з Пацамі. Як чалавек, дасведчаны ў разліках з войскам, зноў быў уключаны ў скарбовую камісію, на гэты раз як прадстаўнік сената[155]. Падобную ролю выконваў таксама ў 1678 г., калі на паседжанні скарбовай камісіі ў Вільні абараняў інтарэсы войска. Працягваў лавіраваць паміж дваром і Пацамі, з якімі быў вымушаны супрацоўнічаць, хоць бы азіраючыся на вялікага гетмана ВКЛ, ад якога былі ў залежнасці кансістэнцыі для ягоных падначаленых у войску ВКЛ. Салідны ўзрост і дрэнны стан здароўя, што стаў вынікам адбытых кампаній, быў прычынай, па якой Палубінскі ўхіляўся ад камандавання войскам ВКЛ. У адным з лістоў да M. K. Паца прасіў яго, каб ахову паўднёвай мяжы Вялікага Княства ад татарскіх набегаў даручыў каму-небудзь іншаму[156].

Перад соймам у Горадні ў 1678 г. ён быў зноў перацягнуты Янам III на бок двара з дапамогай прывілею на працяг берасцейскай арэнды, якая прыносіла вялікія даходы. У сенатарскіх прамовах у Горадні Палубінскі, як адзін з нямногіх, крытычна ацаніў палітыку Брандэнбурга адносна Рэчы Паспалітай, іранізуючы таксама з прыходу шведаў у Прусію пад бокам M. K. Паца[157]. За паслугі, якія Палубінскі сведчыў двару, ён быў шчодра ўзнагароджаны; у 1679 г. ён атрымаўу арэнду Масты і канцэсію на староства ў Аборніках. У лісце да караля Яна III 21 ліпеня 1679 г., дзякуючы за Масты, рабіў закіды на далейшыя каралеўскія міласці, адначасова інфармуючы караля пра ўсё большую да яго антыпатыю з боку канцлера ВКЛ K. Паца[158]. Пад канец жыцця Палубінскага пачалі таксама псавацца ягоныя адносіны і з M. K. Пацам, у сувязі з пастаяннымі папрокамі маршала ВКЛ у бок гетмана пра адмену ўказаў на адпачынак ягоных вайсковых адзінак. Напрыклад, 3 красавіка таго года прасіў аб дадатковай кансістэнцыі для сваёй пяцігорскай харугвы, a 9 траўня аб змене кансістэнцыі для свайго пешага рэгімэнту, які адпачываў у Бабруйскім старостве[159]. Да канца жыцця актыўны ў палітыцы, Палубінскі нечакана памёр у Вогіне, у Берасцейскай эканоміі 3 XI 1679 г., пражыўшы ўсяго толькі 53 гады.

Вайсковую дзейнасць Палубінскага мы фактычна можам ацаніць праз ягоны ўдзел у бітвах 1648 — 1665 г., калі на самай справе ён вельмі актыўна дзейнічаў на многіх тэатрах ваенных дзеянняў: супраць казакоў, маскоўцаў, шведаў, сяміградцаў. Прайшоў усе камандныя ступені, камандуючы як ротмістр гусарскай харугвай, палком конніцы, а потым вялікімі загонамі кавалерыі.

3 часам яму была даверана пасада рэгімэнтара, або часовага намесніка гетмана над войскам ВКЛ. Яму таксама давяралі заданні, якія далёка выходзілі за межы абавязкаў звычайнага загоннага. Курляндская кампанія 1659/1660 г. з’яўляецца прыкладам таго, што Палубінскі добра даваў раду пры асадных дзеяннях, камандуючы не толькі кавалерыяй, а таксама іншымі родамі войска. Аналізуючы кадры вышэйшых афіцэраў арміі ВКЛ, A. Рахуба залічвае Палубінскага да найбольш выбітных афіцэраў сярэдняга звяна[160]. Ён быў вайскоўцам, а не палітыкам, і не вельмі добра разумеў тайны вытанчанай палітычнай гульні, якую вёў двор i вышэйшыя прадстаўнікі ўладнай эліты ў Вялікім Княстве Літоўскім на чале з Сапегамі, Радзівіламі, а пазней і Пацамі. Двойчы прайграў спаборніцтва за булаву палявога гетмана ВКЛ, становячыся не на патрэбны бок у апазіцыю да трона ў апошнія гады панавання караля Яна Казіміра. Свае старанні аб гэтай пасадзе ён павінен быў звязваць з дваром; без падтрымкі Яна Казіміра не мог марыць чалавек з „другой паліцы” ўлады пра такую пасадуў другой палове XVII ст. Выдавалася, што кар’ера, так добра пачатая (у 1654 г. атрымаў пасаду палявога пісара ВКЛ), давядзе яго, які быў апорай двара ў арміі ВКЛ, да найвышэйшых прыступак. Ён жа быў камандзірам каралеўскага палка i засведчыў каралеўскай пары шмат важных паслуг у перыяд патопу. Аднак няпэўная пазіцыя, якой ён прытрымліваўся ў 60-я г., яўнае імкненне да атрымання даходных наданняў i зямель, а таксама адмова ад паўторнага ўдзелу на другі год, у 1666 г., у вайне з Е. Любамірскім, пазбавіла яго шансаў на атрыманнежаданай гетманскай булавы. З прычыны заслуг, доўгатэрміновай вайсковай службы, а таксама аўтарытэту ў збройных сілах ВКЛ, ён безумоўна быў гэтай пасады (палявога гетмана ВКЛ) варты. Аднак трэба звярнуць увагу на тое, што ад моманту атрымання пасады палявога пісара аж да моманту адмовы ад трона Яна Казіміра, на працягу 14 гадоў, ён зусім не пасунуўся ў чыноўнай ерархіі Рэчы Паспалітай, у той час калі вакол яго прасоўваліся іншыя. Напэўна не памыліўся Б. Радзівіл, канюшы ВКЛ, які ацаніў Палубінскага як чалавека вельмі меркантыльнага. Бо вайсковая служба прынесла яму вялікія прэферэнцыі ў выглядзе зямельных надзелаў і старостваў. У ягоную спадчынную маёмасць уваходзілі: Дзярэчын у Слонімскім павеце i Глуск у Наваградскім, якія ён павялічыў дзякуючы каралеўскім надзелам.

У1651 г. стаў гаспадаром Рудабелкі, Тэнрукоўскага лена ў Жамойці (па хадайніцтву Людвікі Марыі ў 1660 г.), маёнтка Паложцы над Дзвіной (у 1661 г. за ўдзел у вайне супраць Масквы). Па тэстаменце дзядзькі Льва Казіміра Сапегі, падканцлера ВКЛ, у 1655 г. Палубінскі атрымаў Здзіцел, Явар, Вязовец, Глаўшчэвічы, Віціноўку i Васілічы ў Слонімскім павеце, Вялікія Горы, Горы i Шышаў у Аршанскім павеце, а таксама іншыя маёнткі ў Кіеўскім, Полацкім i Ваўкавыскім паветах. У 1677 г., маючы вялікія запасы наяўных грошай, адкупіў ад войска маёнткі каля Любеча і Лоева. Пасля шлюбу з Софіяй Канстанцыяй Валадковіч, дачкой Крыштафа, ваяводы ў Наваградку, атрымаў права на Трубяцкую суму, якую прызнаў яму сойм 1670 г. і якая з часам перайшла на спадкаемцаў Палубінскага. Акрамя таго, меў палац у Вільні і двор у Варшаве на вуліцы Мядовай. Не мог таксама Палубінскі паскардзіцца і на недахоп старостваў, якія ён атрымаўза свае ваенныя заслугі.

Так, ад канца 1655 г. быў адміністратарам Берасцейскай эканоміі, якую, падобна, як староствы Азяранскае (ад 1661 г.), Парыцкае (ад 1667 г.), Бабруйскае (ад 1668 г.), гродскае Ваўкавыскае (ад 1670 г.), Кульчыцкае, Вілятыцкае, Глаўзяніцкае, Жычыцкае i Жыдзікальскае, трымаў да сваіх апошніх дзён. Часова таксама трымаў староствы Слонімскае, Козенскае і Гаянскае[161]. Як бачым, за сваё кароткае жыццё Палубінскі сабраў значную маёмасць i хоць не мог зраўняцца з прадстаўнікамі Радзівілаў ці Сапегаў, аднак яго можна залічыць да найбагацейшых прадстаўнікоў уладнай эліты, якія здабылі маёнткі, паміж іншым, дзякуючы доўгай вайсковай службе. Прыклад Палубінскага сведчыць, што праз вайсковую службу ў XVII ст. можна было дасягнуць высокіх пасадаў і маёнткаў. Гэта пацвярджае кар’ера Аляксандра Гілярыя Палубінскага, які апрача многіх цяжкасцяў дасягнуў сенатарскага крэсла, атрымаўшы адну з найвышэйшых пасадаў ВКЛ — пасаду вялікага маршала.

Пераклад Бярнарды Івановай


[1] M. Nagielski, Połubiński Aleksander Hilary, [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. XXVII/2, Wrocław 1982, s. 358-363.
[2] Выбраны на слонімскім сойміку 13 IX 1646, BCzart, rkps 140, nr 57, s. 189-192.Нa два гады пазней у Слоніме зноў быў выбраны дэлегатам на элекцыйны сойм 1648 г. BOssol, rkps 5426/III, nr 2, 3.
[3] K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego podczas wojny z Moskwą w latach 1654-1655, [w:] Materiały do Historii Wojskowości, t. II, Pułtusk 2004, s. 76.
[4] W. Biernacki, Powstanie Chmielnickiego. Działania wojenne na Litwie w latach1648-1649, Zabrze 2006, s. 194-197; пар.: J. Komuda, Wyprawa łojowska Janusza Radziwiłła w 1649 r., [w:] Staropolska sztuka wojenna XVI- XVII wieku, pod red. M.Nagielskiego, Warszawa 2002, s. 125.
[5] Iнструкцыя войскаў ВКЛ на вальны сойм у Варшаве ў 1650, BJ, rkps 8845/IV,nr 9.
[6] H. Wisner, Działalność wojskowa Janusza Radziwiłła, [w:] Rocznik Białostocki, t. XIII,Białystok 1976, s. 88.
[7] Ibidem; пар. J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński (Dziaіalność wojskowa w l.1650-1665), [w:] Przegląd Historyczno-Wojskowy, t. X, Warszawa 1938, s. 164.
[8] Гл. склад войскаў ВКЛ за перыяд ад 9 VIII 1653 да 9 II1654, BPAN. Kraków rkps1404/I, s. 151.
[9] AGAD, Archiwum Radziwiłłowskie, dz. I, dok. pergaminowe, nr 8236.
[10] M. Nagielski, Chorągwie husarskie Aleksandra Hilarego Połubińskiego i króla Jana Kazimierza w latach 1648-1666. Przyczynek do badań składu społecznego wojska polskiego w połowie XVII wieku, [w:] Acta Baltico-Slavica, t. XV, Warszawa 1983,s.93.
[11] Relacyja potrzeby, która zaszіa między wojskiem W. Ks. Litewskiego a Moskwą pod Ciecierzynem die 24 VIII 1654, [w:] Ojczyste spominki w pismach do dziejówdawnej Polski, wyd. A.Grabowski, t. I, Kraków 1845, s. 121-122; пар. K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 78-79.
[12] Relacyja potrzeby, która zaszіa między wojskiem W.Ks. Litewskiego a Moskwą…,s. 121-122; za: K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 79.
[13] Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XVI-XVIII wieku, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, Kуrnik 1994, s. 110.
[14] Гл. тэстамент К. Л. Сапегі ад 30 VII 1655 r. [w:] Sapiehowie. Materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe, t. II, Sankt Petersburg 1891, s. 251-252; пар.:M. Nagielski, Chorągwie husarskie…, s. 81.
[15] K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 82-83.
[16] Я. Радзівіл да Яна Казіміра ад 21II1655 г. з-пад Магілёва, BCzart, rkps 148, k. 47-56.
[17] AGAD, AR, dz. III, kop. 4, nr 83. Як пісаў манарх, маючы рэкамендацыю палявога гетмана В.K. Гасеўскага для яго, а таксама да паслуг нашых ахвоту і ў справах рыцарскіх dexteritatem, мужнасць і пры шчасці адвагу даручаем Вяльможнаму Пану ў кіраванне харугву нашу гусарскую, каторая павінна мець у сабе 200 коннікаў; ibidem.
[18] M. Nagielski, Chorągwie husarskie…, s. 85-86.
[19] Гл. універсал Я. Радзівіла з Варшавы 13 VI1655, BCzart, rkps 2749, s. 359; пар.:K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 89.
[20] Я. Радзівіл да Яна Казіміра з Вільні 16 VII 1655, BCzart, rkps 2105, s. 309; пар.:K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 89.
[21] Ян Казімір да Аляксандра Гілярыя Палубінскага, Варшава 21 VII 1655, AGAD,AR, dz. III, kop. 3, nr 88.
[22] Я. Радзівіл у лісце да караля наўпрост пісаў, што „Пан палявы пісар наборам харугвы гусарскай для Вашай Каралеўскай Вялікасці Пана Міласцівага заняты”; Я. Радзівіл да Яна Казіміра з Вільні 24 VII 1655, BCzart, rkps 2105, с. 342-345.
[23] Той жа да таго ж з Варшавы 31 VII 1655, тамсама nr 91.
[24] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага з Чарштынскага замка 5 X 1655, AGAD, AR, dz.III, kop. 3e, nr 6.
[25] Хроніка гістарычных падзей 1598-1699, BJ, rkps 967, s. 259.
[26] С. Карыцінскі да A. Г. Палубінскага з Кнышына 7 X1655, AGAD, AR, dz.V, kop. 957,nr 7334.
[27] Б. Альшэўскі да Б. Радзівіла, Варшава 8 XI1655, AGAD, AR, dz. V, 1241, nr 10816,s. 15-18 i пачатак ліста, s. 227-230; пар.: M. Nagielski, Chorągwie husarskieAleksandra Hilarego Połubińskiego i króla Jana Kazimierza, s. 114-115.
[28] У справаздачы пра падпарадкаванне гетманаў Карлу X Густаву чытаем, што шведскі манарх узяў з сабой тры гусарскія роты, у тым ліку каралеўскую Палубінскага, гл. BCzart, rkps 141,163, s. 1027.
[29] BN w Warszawie, Biblioteka Ordynacji Zamojskich, rkps 855, s. 506.
[30] M. Nagielski, Stosunki wojska ze społeczeństwem Wielkiego Księstwa Litewskiegow połowie XVII wieku w świetle poezji okolicznościowej, [w:] Napis, seria VII,Warszawa 2001, s. 227-228.
[31] M. Nagielski, Bitwa pod Warszawą 1656, Warszawa 2007, s. 145-146.
[32] S. Herbst, Trzydniowa bitwa pod Warszawa 28-30 lipca 1656, [w:] Wojna polsko-szwedzka 1655-1660 pod red. J. Wimmera, Warszawa 1963; пар.: M. Nagielski,Bitwa pod Warszawą 1656, s. 150-151.
[33] AGAD, AR, dz. I, dok. pergaminowe nr 1083; паводле: J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 166.
[34] Гл. рэестр сяброў гэтай харугвы, якія пад час службы і пасля яе заканчэнняатрымалі Яго Каралеўскай вялікасці надзелы; M. Nagielski, Сhorągwie husarskie Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 119-125.
[35] AGAD, AR, dz. II, неўпарадкаваныя матэрыялы.
[36] Metryka Litewska, Księga wpisów nr 131, oprac. A. Rachuba, Warszawa 2001,nr 516, 517.
[37] Скрыпт Яна Казіміра для A. Г. Палубінскага з Варшавы 14 VII 1656; Metryka Litewska, Księga wpisów, nr 131, nr 500, 501; пар.: M. Nagielski, Bitwa pod Warszawą 1656, s. 154-155.
[38] J. Łoś, Pamiętnik towarzysza chorągwi pancernej, oprac. R. Śreniawa-Szypiowski, Warszawa 2000, s. 70.
[39] Ibidem, пар. з лістом Ляшчынскага да ксяндза Шонхофа з Чанстаховы, 9 VIII1656, BCzart, rkps 384, s. 444-445.
[40] M. Nagielski, Bitwa pod Warszawą 1656, s. 169.
[41] Relacja obrotów wojennych pod Tykocinem roku 1656, [w:] Przegląd Historyczno-Wojskowy, t.10/2, Warszawa 1938, s. 255-257.
[42] M. Nagielski, Połubiński Aleksander Hilary, s. 359.
[43] AGAD, AR, dz. II, teka 10, nr 1325.
[44] Ардынанс Яна Казіміра для Я. Сапегі, Кракаў, 31 VIII 1657, AGAD, AR, dz. II (неўпарадкаваныя матэрыялы).
[45] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага з Познані 26I1658, AGAD, AR, dz. III, kop. 5, nr 13.
[46] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага з Познані 30 IV, Багунева 18 V і Серакова 13 VI1658, BCzart, rkps 151, s. 105-106, 137-138, 177-180.
[47] У ліпені Палубінскі знаходзіўся ў Серадскім ваяводстве; таму кароль прасіў яго „жаўнера які пад яго ўладай ёсць in meliori хацеў мець disciplina”, калі будзе пераходзіць пад Гданьск для злучэння з сіламі ваяводы рускага С. Чарнецкага. Ян Казімір да A.Г. Палубінскага з Варшавы i з Кутна ад ліпеня 1658, AGAD, AR,dz. III, kop. 6, nr 21, 22.
[48] Гл. трохгадовы кантракт з A.Г. Палубінскім на берасцейскую арэнду, Берасце 9II1658, AGAD, Lustracje, dz. XVIII, nr 78, s. 208v-212.
[49] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 168.
[50] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага ў справе маскоўскіх палонных, Торунь 6 I1659,AGAD, AR, dz. III, kop. 6, nr 25.
[51] K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, Zabrze 2005, s. 23.
[52] Інструкцыя войска ВКЛ на вальны сойм у Варшаве, Масты 21 III1659, AGAD,AR,dz. II, nr 1379,1380.
[53] Пра ўдзел Палубінскага ў аблозе Чодасаў пісаў Ясноўскі, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 169; не пацвярджае прысутнасці палявога пісара ў дывізіі С.Камароўскага К. Касажэцкі, гл.: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 31. Харугвы Палубінскага маглі разам з П. Сапегам удзельнічаць у аблозе і вяртанні Горадні, якую здаў маскоўскі ваявода Багдан Апрэльеў ліцвінам 19 сакавіка таго года; ibidem.
[54] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 172; пар. A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii w latach 1658-1660, [w:] Z dziejów stosunków Rzeczypospolitej Obojga Narodów ze Szwecją w XVII wieku, pod red. M. Nagielskiego, Warszawa 2007, s. 233.
[55] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), oprac. A. Rachuba, Warszawa 1987, s. 127.
[56] J.W. Poczobut-Odlanicki, op. cit., s. 134; пар. A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii…, s. 237-238.
[57] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага, Варшава 6 i 14 X1659, AGAD, AR, ^z. III, kop. 7.
[58] L. Podhorodecki, Kampania polsko-szwedzka 1659 r. w Prusach i Kurlandii, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. IV, Warszawa 1958, s. 240-241.
[59] J.W. Poczobut-Odlanicki, op. cit., s. 135.
[60] Гл. лісты каменданта Мітавы да A.Г. Палубінскага ў справе капітуляцыі замка ад 23 i 28 XII 1659, AGAD, AR, dz. V, nr 9497.
[61] A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii…, s. 239; пар.: K. Kossarzecki, Ofensywa kniazia Iwana Chowańskiego (listopad 1659 — luty 1660),[w:] Kampania roku 1660 na Litwie, s. 89122; пар. з беларускай версіяй гэтай працы, К. Касажэцкі, Кампанія 1660 году ў Літве, [у:] ARCHE 6 (46), Менск 2006,с. 183-211. Пра наступленне Хаванскага гл.: Г. Сагановіч, Невядомая вайна1654-1667, Мінск 1995, с. 88-92.
[62] Senatu consultum, Tczew 10 XII 1659, BCzart, rkps 401, s.124-125; пар. А. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska i Związek Braterski wojska litewskiego w latach 1660-1663, Warszawa 1989, s. 43-44; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 105-111.
[63] Паводле Пачобута-Адляніцкага, шведы, пакідаючы Мітаву, узялі з сабой толькі мартыру, 2 гарматы, 2 бочкі пораху і 7 харугваў. Гл.: J.W. Poczobut-Odlanicki, op. cit., s. 135.
[64] A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii…, s. 241; пар.K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 105-106.
[65] K. Пац да M. K. Паца з Гданьска 24I1660, BCzart, rkps 153, nr 30, s. 103-104.
[66] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński, s. 179; пар. K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 126-127.
[67] Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimierza Maskiewiczów, oprac. A. Sajkowski, Wrocław 1961, s. 284.
[68] Камісары да канцлера ВКЛ K. Паца, Слонім 11III1660, BCzart, rkps 153, s. 475;K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 141.
[69] Гл.: Г. Сагановіч, op. cit., с. 92-95; пар.: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 151-199.
[70] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага з Варшавы 28 V 1660, BCzart, rkps 154, s. 175-176.
[71] Ардынанс П. Сапегі для А. Палубінскага, 23 V1660, AGAD, AR, dz. II, nr 1424.
[72] Z pod Kojdanowa de data 2 julii rano 1660. Wiadomość od jmci P. Sapiehy, hetmana W. Ks. Lit., BJ, rkps 5, s. 747; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 224-225.
[73] Апісанне бітвы над Басяй у: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie,s. 316-332.
[74] K. Пац да M. K. Паца, Кракаў 10 XI1660, BCzart, rkps 418, s. 265.
[75] VL, t. IV, Petersburg 1859, s. 371, 377.
[76] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 123.
[77] K. Пац да A.Г. Палубінскага, Бельск 9 I 1662, AGAD, AR, dz.V, nr 11208; пар.:A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 134.
[78] K. Пац да A. Г. Палубінскага, Варшава 23 II1662, AGAD, AR, dz. V, nr 11208.
[79] A. Г. Палубінскі да Б. Радзівіла, b.m. i d., AGAD, AR, dz. V, nr 12080.
[80] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 246.
[81] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага, Львоў 16 V1663, AGAD AR, dz. II, ks. 20, s. 394-395; П. Сапега да A.Г. Палубінскага, Саколаў 27 V 1663, тамсама, s. 395-396;A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 345-346.
[82] Instrukcja od JKMci dana ichmm. panom komisarzom do wojska W. Ks. Litewskiego starego i nowego zaciągu prawego skrzydła…, Lwów 20 VII 1663, AGAD, AR, dz. II,ks. 20, s. 520-523.
[83] Instrukcja do pisarza polnego W. Ks. Lit. od nas rycerstwa JKMci W. Ks. Lit. Starego zaciągu przez jmp. Stanisława Tukałę towarzysza chorągwie jw. P. Kasztelana nowogrodzkiego i p. Barciszewskiego towarzysza chorągwie p. Chorążego orszańskiego dany w obozie pod Ladowiczami 21 juni 1663, AGAD, AR, dz. II, ks. 20, s. 466-473.
[84] Гл. адказ Палубінскага на інструкцыю рыцарства ВКЛ, 27 VI 1663, Ibidem, ks. 20, s. 473-477.
[85] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 371-372; пар.: A.Codello, Konfederacja wojskowa na Litwie wl. 1659-1663, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości,t.VI/1, Warszawa 1960, s. 45-46.
[86] Сам Пац макіявелістычным спосабам рэкамендаваў на гэтую пасаду свайго канкурэнта з правага крыла Палубінскага ў лісце да кузэна К Паца, аднактой, як і двор, не ўспрымаў гэтай прапановы ўсур’ёз; гл. J. Maroń, Działalność wojskowa Michała Kazimierza Paca w latach 1649-1664, [w:] Z dziejów i tradycji srebrnego wieku, red. J. Pietrzak / Acta Universitatis Wratislaviensis, Historia LXXV,Wrocław 1990, s. 57.
[87] Вельмі істотным для яго быў працяг берасцейскай арэнды на чарговыя трыгады да чэрвеня 1662 г., AGAD, Lustracje, dz. XVIII, nr 78, s. 255v-256.
[88] Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów (1630-1707), pod red. A. Rachuby, Warszawa 2003, s. 335; пар.: J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński, s.184.
[89] J. Maroń, Kampania zadnieprzaсska Jana Kazimierza 1663-1664, [w:] Od armii komputowej do narodowej (XVI-XX w.), pod red. Z. Karpusa i W. Rezmera, Toruń 1998, s. 82.
[90] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), s. 188.
[91] A. Rachuba, Opozycja litewska wobec wyprawy Jana Kazimierza na Rosję (1663/4 r.),[w:] Kwartalnik Historyczny, R. LXXXIX, 1982/1, s. 20-21.
[92] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński, s. 187.
[93] Ibidem, s. 195.
[94] J.A. Chrapowicki, Diariusz, cz. I (1656-1664), oprac. T. Wasilewski, Warszawa 1978,s. 466-467.
[95] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), s. 206.
[96] Instrukcja od nas in genere Rycerstwa wojsk JKMci W.Ks. Lit. starego i nowego, polskiego i cudzoziemskiego zaciągu Ich. MM. Panom komisarzom naszym nateraźniejszą komisyją wileсską dla zapłaty zasług naszych naznaczoną obranymwielm. jmp. Hilaremu Połubińskiemu pisarzowi polnemu i jmp. Albrychtowi z Ciechanowca Ciechanowieckiemu oboźnemu W.Ks. Lit. i jmp. Maciejowi KorwinowiGosiewskiemu generaі majorowi JKMci, Szkіów 13 V1664, AGAD, AR, dz. VII, pudło 9, nr 60.
[97] Instrukcja na sejm walny warszawski w r. 1664 mca novembra die 26 przypadający wielm. Ich. PP: jmp. Benedyktowi Sapieże podstolemu W.Ks. Lit. i jmp.A. H. Рołubińskiemu pisarzowi polnemu W.Ks. Lit. staroście słonimskiemu posłom od nas obywatelów powiatu słonimskiego, 17 X 1664, AGAD, AR., dz. II, ks. 20,s. 716-738.
[98] A. Rachuba, Litwa wobec sądu nad Jerzym Lubomirskim, [w:] Kwartalnikhistoryczny,R.3/1986, s. 686.
[99] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага, Варшава 12 VIII 1664, AGAD, AR, dz. III, kop. 10,nr 85.
[100] A. Rachuba, Litwa wobec sądu nad Jerzym Lubomirskim, s. 687.
[101] K. Пац да M. K. Паца, Пажайсце 10 X1664, ВCzart, rkps 418, nr 67.
[102] Б. Радзівіл да Я. Мяжынскага, Слуцк 6 X 1664, AGAD, AR, dz. IV, kop. 58, nr 330;паводле: A. Rachuba, Litwa wobec sądu nad Jerzym Lubomirskim, s. 688.
[103] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага ў справе згортвання каралеўскай харугвы гусараў, з Белай 8 V 1665, AGAD, AR, dz. III, kop. 10, nr 86. Гэта рашэнне манарх адмяніў ужо 30V1665 у лісце да A. Г. Палубінскага з Варшавы; ibidem, nr 89.
[104] M. Nagielski, Działania zbrojne rokoszu Jerzego Lubomirskiego w 1665 r. [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XXXIV, Warszawa 1991, s. 114-115.
[105] Гл. авізы ад 28 VII 1665, AGAD, Zb. Branickich, rkps 42/56, s. 250.
[106] M. K. Hoffmann, Bitwa pod Częstochową 4 IX 1665, [w:] Ziemia Częstochowska, t.XXVIII, 2002, s. 25-74.
[107] W. Kochowski, Historya panowania Jana Kazimierza przez nieznanego autora…,wyd. E. Raczyński, Poznań 1840, s. 354.
[108] Гл. дыярыуш чанстахоўскай экспедыцыі, AGAD, Zb. Branickich, rkps 124/147, k.217.
[109] M. Nagielski, Działania zbrojne rokoszu Jerzego Lubomirskiego, s. 127130; M.K. Hoffmann, Bitwa pod Częstochową 4IX1665, s. 46-52.
[110] Гл.: Regestr wziętych 4 septembris 1665 pod Częstochową w potrzebie KJM ludzi z związkowymi przy których victoria i niżej opisani więźniowie zostają, B.Czart, rkps 1656, s. 647; пар.: M.K. Hoffmann, Bitwa pod Częstochową, s. 66-67.
[111] M. Nagielski, Działania zbrojne rokoszu Jerzego Lubomirskiego w 1665 r., s. 133.
[112] Гл.: Wojsko litewskie, które poszło do Korony w ćwierci bitwy pod Mątwami, wyd. K.Kacprzyński, [w:] Miscellanea Historio-Archivistica, t. XIII, Warszawa 2001, s. 123-129.
[113] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага, Варшава 30 VIII 1666, AGAD, AR, dz. III, kop. 11,nr 92.
[114] M. Nagielski, Aleksander Hilary Połubiński, s. 360; пар.: A. Codello, Pacowie wobec opozycji Jerzego Lubomirskiego 1660-1667, [w:] Przegląd Historyczny, 1958, nr 1, s. 21-22; ён жа, Rywalizacja Paców i Radziwiłłów w latach 1666-1669, [w:] Kwartalnik Historyczny, r. LXXI/4,1964, s. 913.
[115] Komput wojska litewskiego w roku 1667, [w:] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), aneks nr 4, s. 344-348.
[116] VL,t.IV,s.462,473.
[117] Згода на цэсію Бабруйскага староства для А. Палубінскага, Варшава, 17II1668,AGAD, AR, dz. I, nr 8260.
[118] A. Codello, Rywalizacja Paców i Radziwiłłów w latch 1666-1669, s. 919.
[119] Ян Казімір да M. K. Радзівіла, 7 X 1668, BCzart, rkps 163, nr 156, s. 623-624; добрыя адносіны з каралём павінен быў пацвердзіць працяг на далейшыя трыгады берасцейскай арэнды з A. Г. Палубінскім, Варшава 16 VIII 1668, AGAD,Lustracje, dz. XVIII, nr 78, s. 384-389.
[120] K. Пац да M. K. Паца з Варшавы 27 IX1668, BCzart, rkps 414, s. 129-136.
[121] Dyaryusz sejmu convocationis poprzedzający elekcyją Pana nowego po abdykacji JKMci w Warszawie, pod datą 20 XI1668, BCzart, rkps 163, nr 167, s. 777.
[122] Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIII w., oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, Kуrnik 1994, s. 110.
[123] Instrukcja województwa wileńskiego dana posłom na elekcję, w  tym A. H. Połubińskiemu, Wilno 2 V1669, AGAD, AR, dz. II, teka 11, nr 1568.
[124] Гл.: Дыярыуш элекцыі новага караля ад 2 траўня 1669, BCzart., rkps 164, nr 21,k. 195v.
[125] Diariusz elekcji nowego króla…, k .195v- 196r.
[126] Z. Wójcik, Między traktatem andruszowskim a wojną turecką. Stosunki polsko-rosyjskie 1667-1672, Warszawa 1968, s. 141.
[127] J.A. Chrapowicki, Dyaryusz wojewody witebskiego…, wydany z autentyku przez J. Rusieckiego z Trojanki, Warszawa 1845, s. 118.
[128] Ibidem, s. 128; пар.: J. Jaroszuk, Działalność polityczna Michała Kazimierza Radziwiłła w latach 1666-1669, [w:] Z nieznanej przeszіości Białej i Podlasia, biała Podlaska 1990, s. 189-190.
[129] A. Codello, Rywalizacja Paców z Radziwiłłami w latach 1666-1669, s. 928-929.
[130] VL, t.V, Petersburg 1860, s. 46, 53.
[131] AGAD, AR, dz.I, nr8268.
[132] Говэрбэк да Фрыдрыха Вільгельма, Варшава 23 VII i 16 VIII 1672; za: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją 1672-1676 r., [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XIV/1, Warszawa 1968, s. 138.
[133] BN w Warszawie, BOZ, rkps 1188; пар.: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją,s. 140.
[134] Komput wojska litewskiego pod Różanką 1 IX 1673, PAN Kr., rkps 1404/I, s. 151-156.
[135] A. Г. Палубінскі да M. K. Паца ад 26 XII 1673, BCzart, rkps 171, s. 525.
[136] BCzart, rkps 421, nr 40, s. 177-178; A. Codello, Hegemonia Paców na Litwie i ich wpływy w Rzeczypospolitej 1669-1674, [w:] Studia historyczne, R. 13,1970, s. 52.
[137] VL, t.V, 129,139,155.
[138] Пра гэта пісаў Ян III да прымаса A. Альшоўскага з Яварова 25 VI1675. J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676 r., cz. VIII, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XV/1, Warszawa 1969, s. 277.
[139] K. Bobiatyński, Wojsko i polityka – kilka uwago udziale armii litewskiej w kampaniach przeciwko Turkom i Tatarom w latach 70-tych XVII w., [w:] Rzeczpospolita Państwem wielu narodowości i wyznań, XVI-XVIII wiek, pod red. T. Ciesielskiego i A. Filipczak-Kocur, Warszawa – Opole 2008, s. 515.
[140] Ян III да A.Г. Палубінскага з Браслава 12 II1675, AGAD, AR, dz. III, kop. 12, nr 28;пар.: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją, s. 144-146.
[141] Ян III да A.Г. Палубінскага з Браслава 18 II 1675, [w:] J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, s. 262-263.
[142] Ibidem, s. 263.
[143] K. Matwijowski, Pierwsze sejmy z czasów Jana III Sobieskiego, Wrocław 1976, s. 30-31.
[144] Палубінскі быў пасланы з мемарыялам ад M. K. Паца да M. K. Радзівіла з мэтай прымірыць абодвух гетманаў, гл.: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją, s. 147.
[145] A. Г. Палубінскі да М. К. Паца з Клецка 30 VII 1675, BCzart, rkps 418, s. 68.
[146] K. Bobiatyński, M. Nagielski, Testamenty Michała Kazimierza Paca i Aleksandra Hilarego Połubińskiego w przededniu kampanii na Ukrainie przeciwko Turkom i Tatarom w 1675 r., [w:] Materiały do historii Wojskowości, pod red. M. Nagielskiego,A. K. Sobczaka, nr 3/1, Pułtusk 2006, s. 125-155.
[147] Ян III да A. Г. Палубінскага з Львова 19 VIII 1675, BCzart, rkps 173, nr 124, s. 487-488; пар. тамсама, rkps 429, nr 19, s. 63-65.
[148] K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 516-517.
[149] J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, s. 228,230.
[150] Sobiesciana z 1675 r., [w:] Przegląd Historyczno-Wojskowy t.V, Warszawa 1932,s. 223-224.
[151] BJ, rkps 5656/I, s. 3-4.
[152] VL,t.V,s. 418, 437,439.
[153] Komput wojska W. Ks. Lit. w жwierci 15 augusti —15 novembris 1676 w obozie pod Żуrawnem, AGAD, AR. II, nr 1578, s. 40-43.
[154] M. K. Радзівіл да A. Г. Палубінскага з абозу, ад 2,12 і 23 X 1676, [w:] J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XVI/2, Warszawa 1972, s. 244, 249-250, 253; гл. таксама: М. К. Пац да А. Г. Палубінскага з абозу пад Жураўнам 2 X 1676, [w:] A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją, s. 155.
[155] Komisja do rozprawy i zapłaty wojska litewskiego. VL, t. V, s. 253.
[156] А Г. Палубінскі да M. K. Паца з Дзятлава 29 X1678, ВCzart, rkps 176, nr 94, s. 287-288.
[157] K. Matwijowski, Sejm grodzieński 1678-1679, Wrocław 1985, s. 85.
[158] A. Г. Палубінскі да Яна III з Луцка 21 VII 1679, B.Czart., rkps 177, nr 107, s. 659-660.
[159] A. Г. Палубінскі да М. К. Паца з Дзярэчына 3 IV i з Дзятлава 9 V 1679, BCzart., rkps 412, s. 116,132.
[160] A. Rachuba, Siły zbrojne wielkiego Księstwa Litewskiego w XVII wieku, [w:] Przegląd Wschodni, t. III, z. 3(11), Warszawa 1994, s. 409.
[161] M. Nagielski, Połubiński Aleksander Hilary, s. 362.

Наверх

Конрад Бабятыньскі. Кар’ера і вайсковая дзейнасць гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Паца

Снежня 14, 2008 |


Гетман ВКЛ і ваявода віленскі Міхал Казімір Пац належыць да найбольш вядомых (але і найбольш неадназначных) асобаў, якія пакінулі істотны след у гісторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у другой палове XVII ст. Але яго вайсковая дзейнасць — вельмі важны элемент біяграфіі — дагэтуль не выклікала ў гісторыкаў надта вялікай зацікаўленасці[1]. Увага даследчыкаў у найбольшай ступені была засяроджана на палітычнай актыўнасці Паца, у асноўным як апазіцыянера з часоў Яна III Сабескага. У польскай гістарыяграфіі і нават у гістарычнай свядомасці замацаваўся адназначна негатыўны стэрэатыпны вобраз Паца — смяротнага ворага пераможцы з-пад Вены, склочніка, баламута, здрадніка і платнага прыслужніка электара брандэнбургскага і імператара аўстрыйскага, які змагаўся супраць запланаваных дзяржаўных рэформаў і ўмацавання цэнтральнай улады. Вынікі палітычнай дзейнасці, ацэнкі якой, зрэшты, не заўсёды знаходзяць пацверджанне ў крыніцах, выразна засланілі справы Паца на іншым полі дзейнасці — як вайсковага камандзіра, заснавальніка многіх рэлігійных фондаў і мецэната мастацтва. Акрамя таго, многія польскія гісторыкі, якія выказалі крытычныя меркаванні на тэму ягонай грамадскай дзейнасці, часта аддавалі перавагу несправядлівым закідам пра адсутнасць у гетмана вайсковых талентаў.

Міхал Казімір Пац паходзіўз Вялікага Княства Літоўскага, са старадаўняга роду, які меў панска-сенатарскі статус. У першай палове XVII ст. Пацы, аднак, не залічваліся да ўладнай эліты ў ВКЛ і заставаліся, хутчэй, у другім шэрагу. Бацька Міхала Пётр (памёр у 1642 г.) закончыў кар’еру, што праўда, на сенатарскай пасадзе ўТроцкім ваяводстве (пасаду гэтую ён заняў толькі за два гады да смерці), але амаль усё актыўнае жыццё быў толькі надворным харужым (з 1613 г.), а потым надворным падскарбіем ВКЛ (з 1635 г.). Ён меў даволі шмат дзяцей: ажно 9 сыноў (двое з якіх памерлі яшчэ пры жыцці бацькі) і 2 дачкі. А паколькі ягоны маёмасны стан не залічваўся да асабліва значных, будучаму гетману, што нарадзіўся ў 1624 г. як восьмы нашчадак мужчынскага полу, у якасці спадчыны па бацьках засталася толькі сціплая сума 5 тысяч злотых як доля ў маёнтках Тверач і Астравец[2].

Таму сваю кар’еру малады Пац пачаў з адносна нізкай прыступкі. Ён меў перад сабой практычна толькі дзве магчымасці выбару будучага жыццёвага шляху: або вайсковую службу, або духоўную кар’еру. Як і старэйшы брат Баніфацый Тэафіль, Міхал Казімір Пац вырашыў выбраць першую, наняўшыся як просты таварыш у армію ВКЛ, што ваявала з казакамі. Не да канца вядома, калі гэта здарылася, але яго вайсковы дэбют адбыўся не пазней чым у 1652 г.[3]. Пац служыў тады ў казацкай харугве свайго апекуна і пратэктара канцлера ВКЛ Альбрэхта Станіслава Радзівіла (ротмістрам гэтай харугвы быў Раман Ельскі). Радзівіл пасля смерці бацькі Паца забраў яго ў свой двор і забяспечыў базавую адукацыю (езуіцкія калегіумы ў Браневе і Вільні). Перш чым Міхал Казімір вызначыўся на палях бітваў, ён паспеў увайсці ў канфлікт з законам. Гэта адбылося 28 X 1652 г., калі ён на чале часткі сваёй харугвы затрымаўся на начлег у Бярозе ў Берасцейскім ваяводстве, дзе ягоныя жаўнеры ўчынілі шкоду, ацэненую на 200 злотых[4].

Чарговыя дадзеныя пра вайсковую службу Паца адносяцца толькі да лютага 1655 г. Тут мы яго бачым у складзе харугвы, створанай восенню 1654 г. Гэта была гусарская харугва гетмана палявога ВКЛ Вінцэнта Гасеўскага, якой фактычна камандаваў паручнік віленскі стольнік Казімір Хвалібог Жэромскі. У рэестры гэтай баявой адзінкі, што адлюстроўвае ўнутраную ерархію, Міхала Казіміра, які паступіў з двума паштовымі, мы бачым на вельмі далёкім месцы[5]. Залічэннем у адну з найбольш прэстыжных харугваў ВКЛ Пац, напэўна, быўабавязаны пратэкцыі свайго далёкага крэўнага, харужага ВКЛ Крыштафа Паца. Гэты малады, тол ькі на тры гады старэйшы за Міхала, але незвычайна здольны палітык ужо некалькі гадоў быў вельмі блізка звязаны з каралём Янам Казімірам. Манарх бачыў у ім другога, побач

3 Гасеўскім, кіраўніка менавіта тады стваранай у ВКЛрэгалістычнай партыі, якая павінна была стаць процівагойфракцыі кіраўніка тамтэйшай апазіцыі Януша Радзівіла.Крыштаф Пац, натуральна, не захацеў упусціць нагодыпадняць грамадскую пазіцыю сваёй сям’і і дзякуючы сваймуўплыву пры двары ўжо ў гэты час пачаў умела кіраваць кар’ерамі сваіх крэўных, якія служылі ў арміі. Гэта мела вырашальны ўплыў на далейшы лёс Міхала Казіміра[6].

У складзе дывізіі левага крыла Міхал, напэўна, браўудзел у бітвах супраць маскоўскіх войскаў у 1655 г.: найперш у зімова-вясновым контрнаступленні, якое пацярпела фіяска пад час няўдалай асады Новага Быхава і Магілёва, а потым і ў летняй кампаніі, калі царскімі войскамі была занятая большая частка тэрыторыі ВКЛ. У час бітвы пад Вільняй (8 VIII 1655) малады троцкі ваяводзіч быў адрэзаны ад сваёй адзінкі і адступіў з той часткай арміі ВКЛ, якая перайшла на паўночны бераг Віліі і далей на Жамойць. Таму ягоны подпіс бачым пад дамовай у Ясьвойнах (17 VIII), якая аддавала Вялікае Княства пад пратэкцыю Швецыі, а не пад актам канфедэрацыі ў Вербалове (23 VIII), у якім частка харугваў, у тым ліку гусары Гасеўскага, адмовілася ад службы ў Януша Радзівіла, выбіраючы сваім маршалам Жэромскага[7].

Прысутнасць Паца ў ваколіцах Кейданаў, напэўна, не вынікала з яго палітычных перакананняў, але з’явілася вынікам выпадку і таго хаосу, які панаваў тады ў ВКЛ, і была, зрэшты, не занадта працяглай. Ужо восенню 1655 г. ён пакінуў абоз вялікага гетмана (яго подпісу няма на другой дамове са шведамі ад 20 X1655 г.) і напэўна пазней, у першых месяцах 1656 г., далучыўся да баявых адзінак, якія засталіся вернымі каралю. Ён стаў тады паручнікам адной з харугваў (можа, казацкай?), а з 9 VIII 1656 г. ротмістрам казацкай харугвы ўдывізіі Гасеўскага[8]. Наяе чале Пац адбыўчарговыя кампаніі супраць шведаў і іхніх саюзнікаў: восенню 1656 г. ва Ўсходняй Прусіі, потым у Жамойці і ўрэшце, з кастрычніка 1657 г., у Інфлянтах. Пад час апошняй кампаніі ён пачаў камандаваць ужо большымі групамі кавалерыі. Мог урэшце выкарыстаць свой досвед і навуку, вынесеную ад аднаго з найвыбітнейшых палкаводцаў ВКЛ другой паловы XVII ст., якім, безумоўна, быў Вінцэнт Гасеўскі.

Ваенныя дасягненні Пацаў Інфлянтах былі ўжо настолькі значнымі, што засталіся ўвекавечанымі на старонках крыніц, якія шчасліва захаваліся да нашага часу. Прыклад свайго таленту ваяводзіч троцкі паказаў у ходзе асады — зрэшты, няўдалай — Парнавы (снежань 1657 — студзень 1658). Найперш камандуючы чатырма харугвамі конніцы, уяўным адступленнем выбавіў з-за ўмацаванняў частку шведскіх сілаў, а потым „з вялікім запалам па іх ударыў, дзве харугвы на пяхоту, а дзве іншыя на конніцу накіраваўшы”, нанёс ворагу адчувальныя страты і змусіў да панічнага адступлення. Калі праз некалькі дзён непрыяцель, захацеўшы ўзяць рэванш, напаў на абоз ВКЛ, Пац у найбольш крытычны момант ударыў па шведах з тылу, схіляючы шалі перамогі на свой бок. Заплаціў за гэта ранай у нагу, але разам з тым уласнаручна выключыў з бітвы палкоўніка фон Юкскула (Yxkulla), камандзіра праціўніка, якому адсек руку[9].

Сапраўдным пераломам у вайсковай кар’еры Паца сталі бітвы з войскамі Роберта Дугласа на тэрыторыі Курляндыі (спачатку Жамойці), пачатыя ў верасні 1658 г. Камандзір палка конніцы, які складаўся з сямі казацкіх харугваў (з восені 1658 г., або ад пачатку 1659 г. ужо як палкоўнік), ён шмат разоў дамагаўся добрых поспехаў, спецыялізуючыся ў партызанска-разведвальных дзеяннях. Ужо ў верасні 1658 г. ён здабыў каштоўную інфармацыю аб перасоўваннях Дугласа, які адступіў з Жамойці ў напрамку Доблены ў Курляндыі, а ў кастрычніку і лістападзе над ракой Мушай перш за ўсё разбіў раз’езд непрыяцеля, які налічваў каля 1000 коннікаў, а потым шведаў „некалькі соцень адбіў пад Нітавай”[10]. У чарговы раз Пац вылучыўся, разбіўшы атрад шведскай кавалерыі на 200 асобаў пад час баёў у траўні 1659 г. у раёне Палангі. Там войскі ВКЛ перагарадзілі дарогу арміі Дугласа (тая ішла з Курляндыі), якая мела намер злучыцца з корпусам Паўла Віртца, што падыходзіў з Заходняга Памор’я праз Каралеўскую Прусію. Калі шведскі камандуючы распачаў адыход у напрамку Мітавы, Міхал Казімір на чале загону конніцы, якім ён камандаваў разам з К. Адахоўскім (2500 коннікаў), з поспехам тузаў тылы ягоных атрадаў[11]. Найбольшы поспех, аднак, Пацу ўдалося атрымаць 21 кастрычніка пад Боўскам, дзе ён разбіў моцную групоўку шведскай конніцы пад камандай самога Дугласа, што ўратаваўся спешнымі ўцёкамі аж у Рыгу. Дзякуючы гэтай перамозе ўся тэрыторыя Курляндыі была ачышчана ад палявых адзінак непрыяцеля, які абараняўся яшчэ толькі ў двух гарадах: Мітаве і Боўску[12].

Год 1659 стаў пераломным у кар’еры Паца не толькі з прычыны яго дасягненняў на палях бітваў, але перш за ўсё з прычыны прасоўвання на высокія вайсковыя пасады. Зразумела, што ваенныя таленты выконвалі тут не галоўную ролю, бо вырашальнымі пад час прызначэння на чарговыя прыступкі вайсковай ерархіі былі наступныя фактары: грамадскі статус дадзенай асобы і пратэкцыя, на якую яна магла разлічваць. Развіццё вайсковай кар’еры Міхала Казіміра было б немагчымым без падтрымкі кузэна Крыштафа, тады ўжо (ад 2 III 1658 г.) канцлера ВКЛ і адзінага лідэра рэгалістаў на тэрыторыі ВКЛ, пасля таго, як 21 X 1658 г. пад Вэркамі Гасеўскі трапіў у маскоўскі палон. Будучы найбольш давераным супрацоўнікам каралеўскай пары, К. Пац меў велізарны ўплыў на палітыку прызначэння на пасады і раздавання каралеўскіх зямель і неадкладна выкарыстаў гэта дзеля ўмацавання магутнасці ўласнага роду. Гэта перш за ўсё дзякуючы яго пратэкцыі Міхал атрымаў пасаду хвейданскага старасты ў Жамойці (22 II 1659), а потым чашніка ВКЛ (красавік 1659)[13]. Выяўленнем усё больш моцнай пазіцыі Паца ў дывізіі левага крыла і надзеяў, якія з ягонай асобай звязваў двор, было таксама выбранне яго дырэктарам рыцарскага кола ў Жыдыках (17 V 1659). У маніфесце, які быў тады выдадзены, акрамя аб’яўлення шэрагу эканамічных пастулатаў, войска адкрыта выступіла супраць гетмана ВКЛ Паўла Яна Сапегі, які пасля зняволення Гасеўскага імкнуўся зліквідаваць адасобленасць дывізіі палявога гетмана і абмежаванні ўплываў двара ў арміі[14].

Але сапраўдным пераломам у вайсковай кар’еры Паца стала нечаканая смерць абознага ВКЛ Самуэля Камароўскага (21 X 1659). Левае крыло засталося без галоўнакамандуючага, і пры двары пачаліся ліхаманкавыя пошукі кандыдата на гэтую пасаду, які б не дапусціў да камандавання людзей Сапегі або Багуслава Радзівіла. Зразумела, не без удзелу К. Паца выбар каралеўскай пары спыніўся на Міхале Казіміры, якому 29 кастрычніка манарх выдаў прывілей на пасаду абознага ВКЛ, прызначаючы яго таксама камандуючым практычна паловай арміі ВКЛ. Амаль адначасова, 5 лістапада, войска выбрала Паца пад час генеральнага сходу рэгімэнтарам. Несумненна, гэта сведчыла пра вельмі моцныя ўплывы вайсковых аднадумцаў Пацаў у левым крыле, тым больш што мы нічога не ведаем пра тое, ці было гэтае прызначэнне вынікам непасрэднага пажадання караля[15].

Такі імгненны кар’ерны рост чалавека, які не так даўно, толькі чатыры гады таму, быў шараговым жаўнерам, мусіў быць і для яго самога, і для ўсёй арміі вялікай загадкай і шокам. Адсутнасць і адпаведнага досведу ў камандаванні такімі вялікімі вайсковымі масамі (у спісах каля 10 000 коней і пайкоў, насамрэч 7000-8000 чал.), і адпаведнай харызмы, так неабходнай для выстройвання кантактаў з афіцэрскімі кадрамі і падкаманднымі, спрычыніліся да таго, што Пац доўга марудзіў са згодай прыняць новыя абавязкі[16]. У наступных месяцах ён яшчэ не раз выказваў жаданне перадаць камандаванне (Багуславу Радзівілу), a на яго не найлепшае самаадчуванне ўвесь час уплывалі пастаянныя праблемы з затрыманнем аплаты войску, цяжкасці з матэрыяльным забеспячэннем, канфлікты ў асяроддзі старшыны (з людзьмі Сапегі і Радзівіла), якія пагражалі распадам дывізіі, а ўрэшце няўдачы распачатай 27 X асады Боўска[17].

Гэты замак меў, што праўда, устарэлыя фартыфікацыі (умацаваныя часовымі землянымі валамі), быў укамплектаваны не вельмі шматлікім гарнізонам, але размяшчаўся ў добра абароненым месцы, на цяжка даступным скалістым пагорку, акружаным з двух бакоўрэкамі Нёманкай і Мушай. Але абозны не меў у сваім распараджэнні ані адпаведнай артылерыі (нават пасля падыходу цяжкіх гармат з Біржы), ані запасаў пораху, а што галоўнае, не меў ніякага досведу правядзення асады замкаў. Таму нічога дзіўнага, што спробы ўзяць замак у цяжкіх умовах надвор’я (халодная зіма) скончыліся няўдачай[18]. Пра тое, што Пац зусім не здолеў камандаваць „людам агністым” (гэта, зрэшты, і пазней было сур’ёзным недахопам яго камандзірскага стылю), можа засведчыць ход штурму 28 II 1660 г.: пяхота „нядобра, пад самую скалу заведзена была, з-пад якой ані непрыяцеля перамагчы нельга было, ані спосабу ўзлезці ўверх не было. Там капітанаў двое забіта, паручнікаў трое, а больш за дзесятак афіцэраў застрэлены, пяхоты таксама больш за дзесяць чалавек забіта”. Пасля гэтага паражэння рэгімэнтар прыняў рашэнне аб заканчэнні асады, якая доўжылася ўжо больш за 4 месяцы (гэта адбылося 8 III) i размяшчэнні харугваў на зімовы адпачынак[19].

На поле бою Пац вярнуўся на пачатку ліпеня, а на гэты раз ягоным праціўнікам былі ўжо не шведы, з якімі 3 V 1660 г. у Аліве падпісалі мір, а маскоўскія войскі. Пад час нарады сената ў Варшаве (28 V) было вызначана, што большасць дывізіі левага крыла павінна адысці з Жамойці на дапамогу Ляхавічам, асаджаным арміяй Хаванскага, і там злучыцца з дывізіяй Сапегі і каронным корпусам, якім камандаваў ваявода рускі Стэфан Чарнецкі[20]. Але так не здарылася. Апрача загадаў караля, ані камандзіры, ані жаўнеры не хацелі паддавацца камандзе ненавіснага вялікага гетмана і вельмі павольна прыбывалі на вызначаны пункт збору ў Дзевалтове пад Вількамірам. У выніку Паца і яго падначаленых не было пад Палонкай, дзе 28 чэрвеня была атрымана цудоўная перамога над непрыяцелем, а дывізія левага крыла вырушыла на ўсход толькі 8 ліпеня, паставіўшы сабе мэтай вызваленне Вільні[21].

Пачатак кампаніі прайшоў па планах дывізіі левага крыла. Яны, „думаючы сабе, што Вільню хутка адабраць змогуць, спыніліся ў самім месцы, гару Лысую i Бекешаву аббегшы, спадзяваліся замак там апанаваць”[22] Аднак моцны і добра забяспечаны маскоўскі гарнізон на 700 чалавек жорстка супраціўляўся, і ўчарговы раз, як і пад Боўскам, выявілася, што войска ВКЛ і рэгімэнтар не падрыхтаваны да правядзення марудных і карпатлівых абложных дзеянняў. У складзе дывізіі была галоўным чынам кавалерыя, а артылерыя напачатку складалася толькі з пяці палявых гарматак, якія, зразумела, не маглі нанесці маскоўцам занадта вялікай шкоды. Пачаты 31 ліпеня штурм прынёс толькі цяжкія страты (найменш 100 чал.)[23]. У такой сітуацыі Пац, прыспешаны чарговымі лістамі Яна Казіміра, 8 жніўня пакінуў разам з часткай дывізіі (каля 3000 конніцы) Вільню і распачаў марш да Дняпра, куды ў гэты час былі перанесены галоўныя ваенныя дзеянні. У Вільні на чале больш чым 2000 жаўнераў — пяхоты, драгунаў, рэйтараў, а таксама дзвюх татарскіх харугваў — застаўся К. Жэромскі. 27 жніўня Пац дайшоў да Оршы, a 12 верасня, удакладніўшы прынцыпы, на якіх левае крыло пагадзілася падпарадкавацца Сапегу, прыйшоў са сваімі жаўнерамі ў Шклоў на левы бераг Дняпра[24].

30 верасня над ракой Басяй пачаліся першыя сутычкі з маскоўскай арміяй, што набліжалася з усходу (ёю камандаваў Юрый Далгарукі). Да галоўнай бітвы дайшло 8 кастрычніка, а харугвам Паца, якія стаялі на левым крыле, давялося адыграць у ёй вызначальную ролю. Наступ чатырох гусарскіх харугваў, падтрыманы потым казацкімі харугвамі і валанцёрамі Дзяніса Мурашкі, рассеяў правае крыло маскоўскіх войскаў, з якога толькі недабіткі здолелі схавацца ў лагеры. У ходзе гэтага бою Пац пацвердзіў свае ўменні вельмі добрага камандзіра конніцы, умела выкарыстаўшы прынцып эканоміі сілаў i ў адпаведны момант задзейнічаўшы рэзервы конніцы, што вырашыла зыход бою на гэтым крыле на карысць войскаў ВКЛ.

Але, хоць падобнага поспеху дасягнуў на другім флангу і Чарнецкі, бітва ў выніку не закончылася поўнай перамогай войскаў Рэчы Паспалітай. Далгарукаму ўдалося нечакана, выкарыстаўшы захапленне пагоняй за пабітым праціўнікам абодвух крылаў (Паца і Чарнецкага), разбіць цэнтр, якім камандаваў Сапега, а потым зачыніцца са сваімі адборнымі палкамі „новага строю” ў абаронным абозе. Апрача таго, што на полі бою засталіся войскі ВКЛ і Кароны, непрыяцель, хоць і панёс вельмі значныя страты, не быў разбіты, а баталія не прынесла вырашальнага выніку[25].

На гэтым бітвы над Басяй практычна закончыліся, бо наступнымі днямі Далгарукі ўжо не рашыўся вывесці свае атрады ў поле. У той жа час новая небяспека пачала пагражаць войскам ВКЛ і Кароны з іншага боку, бо ад Полацка на чале блізу 5000 жаўнераў распачаў наступ Хаванскі, маючы намер заблакаваць дняпроўскія пераправы і такім чынам адрэзаць праціўніка ад тылоў. На шчасце, маскоўскі камандуючы дзейнічаў надта павольна. Гэта дазволіла Чарнецкаму правесці маланкавы рэйд і разбіць частку войскаў Хаванскага паміж Друццю і Талачыном (27 X). У такіх умовах Хаванскі спешна пакінуў свой абоз пад Чарэяй, ратуючыся адыходам у Полацк[26].

У гэтых дзеяннях Пац не ўдзельнічаў, бо быў пакінуты камандаваннем у ар’ергардзе над Басяй, дзе мог сачыць за перасоўваннем Далгарукага. І толькі 25 кастрычніка ён пачаў адыход у напрамку Шклова, а на поле бітвы трапіў толькі праз 4 дні пасля перамогі. Але хоць у наступныя дні харугвы левага крыла былі размешчаны ў зімовым лагеры ў Віцебскім ваяводстве, абозны нечакана атрымаў нагоду, яшчэ перад канцом 1660 г., вырушыць у поле. Бо ўжо 29 лістапада яго, разам з 24 харугвамі сваёй дывізіі і палком С. Ліпніцкага з правага крыла, Сапега выслаў пад Шклоў, дзе ў гэты час дзейнічаў невялікі маскоўскі корпус пад камандай Пятра Далгарукага. Пац падышоў першага снежня пад Смаляны, дзе затрымаўся з гусарамі, накіраваўшы пад Шклоў казацкія харугвы. Яны 3 снежня разбілі частку атрадаў ворага, змусіўшы астатніх адступіць пад Магілёў[27].

Аж да ліпеня 1661 г. адбываліся тол ькі лакальныя дзеянні супраць Масквы, але гэта зусім не азначала, што ў гэты час Пац не ангажаваўся ў справы войска. Найбольш энергіі ён, безумоўна, аддаваў пастаянным канфліктам з гетманам Сапегам, якія, пасля адноснага зацішша, аднавіліся яшчэ з большай сілай у ходзе бітваў над Басяй. Галоўным прадметам спрэчак быў падзел месцаў зімовых лагераў. Не задаволены размяшчэннем у знішчаным ваеннымі дзеяннямі Віцебскім ваяводстве, Пац у снежні 1661 г. вырашыў самавольна перайсці ў Браслаўскі павет[28]. Адразу ж пасля змены месца стаянкі абозны на чале 10 казацкіх харугваў распачаў смелы паход пад Дынабург, дзе павінен быў стаяць маскоўскі атрад, які меў намер захапіць Вільню. Уся гэтая акцыя, як пісаў Пац, была вялікай імправізацыяй: „Нашы харугвы не мелі прыкрыцця, афіцэры падцягваліся, іх, апроч аднаго паручніка, не было. Сам Пан Бог і жаданне сяброў толькі было дзейсным”. Спешна падцягнулі таксама з Біржаў два цэнтнеры пораху i 2000 куль[29].

Калі пасля цяжкага — з прычыны снегу — маршу 21 студзеня абозны дайшоў пад Дынабург, высветлілася, што непрыяцель ужо гатовы да бітвы. З горада выйшаў ваявода Іван Палуехтаў з 3000 чалавек, які „на трох месцах пяхоту ў засадах рассадзіў”. Аднак Пац перахітрыў ворага, выкарыстаўшы такі самы манеўр, як 3 гады раней пад Парнавай. Найперш выправіў раз’езд з некалькі дзесяткаў коннікаў, за якім царскія атрады кінуліся ў пераслед. Калі яны аддаліліся на значную адлегласць ад горада, на іх напалі з тылу дагэтуль схаваныя галоўныя сілы Паца. Каля 200 маскоўцаў загінула ў бітве, астатнія пачалі ўцякаць у замак. Пад час пагоні выразалі большую частку пяхоты, шмат непрыяцеляў (асабліва афіцэраў) знайшлі смерць у хвалях Дзвіны, на якой разламаўся лёд. Пацярпеў таксама Палуехтаў, які страціў каня і дабіраўся да замка пешшу. Жаўнеры Паца былі змушаны спыніць пагоню каля ракі, „бо наша конніца не магла прайсці і аж нават злазячы з коней у іншых месцах прыкрыя берагі пераадольвалі”, дзякуючы гэтаму частцы ворагаў удалося ўцячы жывымі. Бітва была вельмі зацятая: у палон узялі толькі 7 чалавек, акрамя гэтага здабылі 2 харугвы і воз з кнатамі[30].

Гэты поспех, найбол ьш значны ў каманднай кар’еры Паца, у поўнай меры пацвердзіў яго высокія якасці як камандзіра кавалерыі, але не прынёс, аднак, рэальнай карысці для ўзяцця Дынабурга. Без пяхоты і артылерыі рэгімэнтар не мог нават падумаць пра штурм добра ўмацаванага горада, таму адразу пасля бітвы адступіў пад Дрысвяты.

Пад уплывам звестак пра падрыхтоўку маскоўцаў да чарговага наступу 5 сакавіка Пац яшчэ раз з загонам кавалерыі выправіўся пад Дынабург, але на гэты раз не дайшло да адкрытай сутычкі з непрыяцелем, у той жа час праз два дні было заключана чарговае лакальнае замірэнне з Палуехтавым на тэрмін 6 тыдняў[31].

Перапынак у дзеяннях дывізіі левага крыла працягваўся, аднак, значна даўжэй, і толькі ў першых днях ліпеня Пац сабраў свае атрады (да 6000 чал.) у абозе пад Друяй і пачаў будаваць два масты цераз Дзвіну („адзін на козлах, другі на стругах”). Пасля рассеяння загону конніцы, высланага з-пад Дынабурга (12 харугваў), які павінен быў перашкодзіць пераправе, рэгімэнтар пачаў разведвальныя дзеянні на паўночным беразе ракі. Адзін з высланых ім раз’ездаў (20 харугваў) дайшоў 15 ліпеня пад Дынабург „і там з Масквой біліся, капітана жыўцом і нямала іншых вязняў пабралі і дзве харугвы знеслі”[32]. Другому раз’езду пад камандай К. Адахоўскага (1500 чал.) удалося, праўда, разбіць невялікі атрад праціўніка, але 25 ліпеня яго акружыў і рассеяў Іван Хаванскі, які меў значна большыя сілы. Ліцвіны з цяжкасцю перабраліся на другі бераг Дзвіны, страціўшы большасць коней, але, на шчасце, няшмат жаўнераў[33].

Пасля таго як было разбіта згуртаванне Адахоўскага, у абозе войска ВКЛ усур’ёз баяліся новай атакі царскіх войскаў. Гэтым часам Хаванскі ўжо меў пад сваёй камандай 8000 салдат i яшчэ чакаў значнай падмогі. Пасля заключэння мірнай дамовы са Швецыяй у Кардзісе (1 VII 1661) пад яго камандаванне былі аддадзены таксама атрады, што адышлі з Інфлянтаў, і „зараз нахабнай нам пачаў адказваць пыхай i аграмаднейшыя да гэтага краю заварочваць войскі” — перасцерагаў Пац[34]. Таму ён таксама ўсё ж рашыўся злучыць свае сілы з дывізіяй правага крыла, якой тады з-за адсутнасці вялікага гетмана камандаваў Мікалай Юдыцкі. Гэта адбылося 10 жніўня каля Дзісны. Наступнымі тыднямі становішча на фронце стала больш стабільным, і хаця дзесьці 26 жніўня Хаванскаму ўдалося ў раёне Полацка пераправіцца на паўднёвы бераг Дзвіны, ваенныя дзеянні яго войскаў абмяжоўваліся толькі сутычкамі раз’ездаў[35].

У стаўцы ВКЛ у гэты час найбольш увагі аддавалі справам затрымання салдацкай аплаты, а больш за ўсё аналізу інфармацыі, якая паступала з Варшавы. Ад 2 траўня там праходзілі паседжанні сойму, у ходзе якіх вырашаўся лёс планаў лагера рэгалістаў, якія датычылі выбараў vivente rege i ўмацавання цэнтральнай улады. Пацу даўно былі вядомыя задумы каралеўскай пары, і ён схіліў да іх значнае кола прыхільнікаў сярод сваіх падначаленых. Канчаткова, аднак, апазіцыя ў Кароне не дапусціла развіцця рэформаў, а сойм не прыняўзаконуабадпаведныхпадаткахнааплатуарміі.Ітады абознаму давялося плаціць па рахунку за сваю ўцягнутасць у палітыку каралеўскага двара, таму што менавіта караля паўсюдна абвінавачвалі жаўнеры за катастрафічны стан дзяржаўных фінансаў. 11 IX 1661 г. у абозе пад Палудавічамі войска арганізавала канфедэрацыю, адхіляючы ад камандавання ўсіх камандзіраў і таксама Паца[36]. Калі 1 лістапада пад час вайсковай сесіі пад Кушнікамі не ўдалася спроба правесці абознага ва ўладныя структуры Братэрскага Аб’яднання (за гэтую спробу аддаў жыццё адзін з ягоных давераных супрацоўнікаў K. Адахоўскі), то стала відавочна — пакуль што ў шэрагах арміі ВКЛ яму месца няма[37].

Перыяд вымушанага перапынку ў вайсковай кар’еры Паца доўжыўся паўтара года. Ягоныя справы пагоршыліся яшчэ больш вясной 1662 г., калі ў краіну з маскоўскага палону вярнуўся гетман Гасеўскі, і абозны нават намінальна перастаў быць камандуючым дывізіі правага крыла. Абставіны кардынальна змяніліся пасля таго, калі палявы гетман загінуў ад рук канфедэратаў 29 XI 1662 г.[38]. Выконваючы волю каралеўскай пары i K. Паца, на пачатку 1663 г. абозны ўзначаліў загавор, які ставіў на мэце разваліць канфедэрацыю і адпомсціць за смерць Гасеўскага. 22 IV 1663 г., пасля ўзорна праведзенай акцыі, Пацу ўдалося затрымаць у Шадаве прадстаўніка канфедэратаў Канстанціна Катоўскага, якога лічылі галоўным давернікам забойства гетмана[39]. У той жа час 5 траўня дывізія левага крыла пагадзілася закончыць канфедэрацыю, а таксама прыняць зноў у шэрагі войска абознага, якога жаўнеры выбралі „старшым”[40]. Пац не толькі трыумфальна вярнуўся на службу, але менавіта ягоныя апошнія заслугі сталі прычынай таго, што двор пачаў бачыць у ім сур’ёзнага кандыдата на булаву палявога гетмана. Зразумела, што не так вайсковы талент быў тут важным, як упэўненасць, што менавіта ён у найбольшай ступені зможа гарантаваць захаванне ўплываў двара, асабліва ў дывізіі левага крыла, а таксама быць адпаведнай процівагой для Сапегі, які, як правіла, не лічыўся з палітыкай каралеўскай пары. Аднак змаганне за булаву не было лёгкім і працягвалася больш чым паўгода, а Пацу пры гэтым трэба было перамагчы сур’ёзных канкурэнтаў. Асабліва вялікія шанцы мелі: польны пісар ВКЛ Аляксандр Гіляры Палубінскі, пратэжэ вялікага гетмана, але перш за ўсё — Багуслаў Радзівіл. Аднак Крыштаф Пац так умела вёў справу, што і на гэты раз не ўпусціў выключнага выпадку ўзвысіць прэстыж і грамадскае становішча сваёй сям’і. Хоць з афіцыйным прызначэннем яшчэ марудзілі некалькі месяцаў, дзякуючы ролі, якую адыгрываў пры двары канцлер, найпазней у ліпені 1663 г. адзіным значным кандыдатам на атрыманне булавы застаўся абозны ВКЛ[41].

Але цікава, што і на гэты раз ён паставіўся да перспектывы чарговага кар’ернага ўзлёту без энтузіязму, а спачатку ўвогуле катэгарычнаадмовіўся ад старанняўпра новую пасаду. Можа, Пац баяўся, што пасля падзей з часоў канфедэрацыі ягоны ўплыў у войску занадта аслаб, каб справіцца з абавязкамі. Аднак можна меркаваць, што ён вёў з каралём і канцлерам спрытную гульню, якая мела на мэце атрымаць новыя маёмасныя надзелы і ў значнай ступені выправіць усё яшчэ не найлепшы свой маёмасны стан[42]. Таму дадаткам да булавы мелася быць адміністраванне Магілёўскай эканоміі, якая, праўда, па прычыне ваенных знішчэнняў не прыносіла на той момант вялікіх даходаў, але ўжо праз некалькі гадоў стала галоўнай крыніцай прыбытку Паца. Акрамя таго, ён атрымаў прывілей на Смаленскае ваяводства, што прынесла яму месца ў сенаце, а гэта значыць сярод безумоўнай уладнай эліты ВКЛ.

Усе гэтыя пасады Пац атрымаў 9 XII 1663 г. у абозе пад Прудкамі на поўдзень ад Смаленска, дзе ён рыхтаваўся да пачатку новага ваеннага паходу супраць Масквы[43]. Кампанія, запланаваная з велізарным размахам, павінна была прывесці да поўнага завяршэння вайны з царом, якая доўжылася ўжо амаль дэкаду, a каралю дапамагчы знішчыць унутраную апазіцыю і правесці змены ва ўладкаванні дзяржавы. У сувязі з цяжкасцямі з расфармаваннем канфедэрацыі ў дывізіі правага крыла армія ВКЛ вырушыла на ўсход толькі ў жніўні 1663 г. Згодна з пачатковай канцэпцыяй, Пац быў павінен, дайшоўшы да Менска, павярнуць на поўдзень у напрамку Рэчыцы і Лоева, каб там злучыцца з кароннымі войскамі, якія рухаліся з поўдня і былі падсілкаваныя татарамі і казакамі[44]. 3 прычыны запозненага пачатку наступлення на Ўкраіне гэтыя планы, аднак, давялося скарэктаваць. Левае крыло прасунулася больш на поўнач, 6 верасня дасягнуўшы Дняпра ў Оршы. Пасля пераправы цераз раку і захопу 14 верасня Краснага Пац спыніў свае атрады на больш працяглы адпачынак — найперш раскінуўшы абоз пад Крычавам, а з 4 лістапада — пад Прудкамі[45].

Прычынай таго, што ваенныя дзеянні адкладваліся, напэўна, было чаканне баявых дзеянняў кароннай арміі на Ўкраіне, якая толькі 12 лістапада закончыла пераправу цераз Дняпро каля Кіева і пачала дзейнічаць на Левабярэжжы. Пац не хацеў таксама выходзіць за межы ўласнай краіны, не атрымаўшы булавы і не ўдакладніўшы прынцыпаў узаемадзеяння з правым крылом, якое толькі на пачатку лістапада дасягнула левага берага Дняпра, расклаўшы абоз пад Мігновічамі. Заданне прывесці да „ўзаемадзеяння” абедзве дывізіі ўзяў на сябе каралеўскі камісар, маршал ВКЛ Крыштаф Завіша. 11 снежня, праз два дні пасля таго як Пацу была ўручана булава, ён здолеў паразумецца з ягонымі падначаленымі, а ўжо 23 снежня, пасля трох дзён бурных і цяжкіх перамоваў, яму ўдалося дасягнуць кампрамісу і з правым крылом[46]. Новы паля вы гетман тэарэтычна мог ажыццяўляць агульнае камандаванне ўсёй арміяй Вялікага Княства, бо ад удзелу ў паходзе адмовіўся Павел Ян Сапега[47]. Але толькі тэарэтычна, бо ў поле абодва крыла (правым камандаваў Палубінскі) вырушылі асобна, а падначаленыя вялікага гетмана зусім не спяшаліся прызнаць галоўнакамандуючым Паца.

Ужо 2 I 1664 г. дывізія левага крыла зрабіла спробу з маршу ўзяць Рослаў. Асада „курніка”, як пагардліва называлі мясцовы замак ліцвіны, закончылася, аднак, балючай паразай, а яе ход паказвае, што палявы гетман і надалей не ўмеў справіцца з падобнымі дзеяннямі. У першым штурме, які адбыўся 9 студзеня, страцілі жыццё больш чым 100 жаўнераў, у тым ліку 3 капітаны і многія ніжэйшыя афіцэры. Пад час наступнага штурму (11 студзеня) валанцёрскім атрадам Г. Сурына ўдалося, праўда, спаліць адну з вежаў, але іх дзейнасць была зусім не скаардынавана з іншымі групамі войска, якія своечасова не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць[48].

Не хочучы траціць часу на здабыванне крэпасці, якая не мела асаблівага стратэгічнага значэння, ужо на наступны дзень Пац вырашыў згарнуць асаду і адысці ў бок Сеўска, дзе павінна было адбыцца злучэнне з кароннай арміяй. 14 студзеня ён перайшоў перадваенную мяжу з Масквой, падкрэсліўшы гэта сімвалічным чынам: „Сам палажыў агонь у дах адной слабады, што на мяжы была, даўшы ў імя Божае дазвол біць і паліць”[49]. Пасля маршу, які доўжыўся крыху больш за два тыдні, 2 лютага дывізія левага крыла прыбыла ў Сеўск[50]. Следам за ёй падыходзіў Палубінскі, які пакінуў Міганавічы 6 студзеня і маршыраваў паралельным шляхам на адлегласці адной мілі ад харугвы Паца. У Сеўску пакуль што не было ані караля, ані кароннай арміі, якая з 22 студзеня спрабавала ўзяць недалёкі Глухаў. Перш чым дайшло да злучэння абодвух войскаў, урэшце ўдалося дзякуючы захадам каралеўскіх камісараў з Крыштафам Пацам на чале знайсці паразуменне паміж дзвюма дывізіямі Вялікага Княства. Жаўнеры пагадзіліся застацца на службе ў наступным квартале, а 15 лютага правае крыло пагадзілася прызнаць камандаванне палявога гетмана. Пац упершыню ў сваёй кар’еры змог адчуць сябе камандуючым аб’яднанай арміяй ВКЛ[51].

Асада Глухава закончылася 10 лютага няўдачай і, такім чынам, наступленне, якое спачатку развівалася паспяхова, прыпынілася. Таму пад час вайсковай нарады, якая адбылася 18-19 лютага, было прынятае рашэнне аб адмене маршу ўглыб Масквы і размяшчэнні войскаў у зімовым лагеры на Севершчыне[52]. У працэсе адыходу, пад Ноўгарадам-Северскім, палякам і ліцвінам дарогу заступіла моцная маскоўска-казацкая армія, якой камандавалі Г. Рамаданаўскі і І. Бжухавецкі. Жаданая бітва адбылася 1 сакавіка, а атрады ВКЛ пад час яе традыцыйна займалі месца на левым крыле строю. Гэтая сутычка закончылася паспяхова, таму што ўдалося завабіць частку казакоў на правы бераг Дзісны і потым разбіць моцным ударам конніцы. Праціўнік, таксама як каля Басі, умацаваўся ў табары і адмовіўся ад новых наступленняў. У наступныя дні прадпрымаліся толькі няўдалыя спробы вывесці яго з-за ўмацаванняў. Пад час адной з такіх спробаў, 2 сакавіка, у крытычным стане апынуўся сам Пац, які зваліўся з каня на Дзісне недалёка ад берагу, занятага ворагам, і ад смерці або палону яго ўратавалі толькі актыўныя дзеянні таварышаў з гусарскай харугвы[53].

У сувязі з абставінамі, якія склаліся, 8 сакавікаЯн Казімір прыняў рашэнне аб канчатковым заканчэнні кампаніі і размяшчэнні абедзвюх армій на раней вызначаных кватэрах: Вялікага Княства каля Старадуба і Трубецка, Кароны — на другім беразе Дзісны ў раёне Сасніцы, Мяны i Остра, каб „чакалі там вясны”. Але гэты план хутка стаў поўнай фікцыяй. Камандуючы кароннымі сіламі С. Чарнецкі ўжо 13 сакавіка падышоўда Дняпра, маючы намер пераправіцца на другі бераг ракі, каб прыступіць да падаўлення казацкага паўстання. На дзень пазней кароль пакінуў армію ВКЛ пад Старадубам, накіроўваючыся з экскортам сенатараў, гвардыі і часткай харугваў на Магілёў[54]. Ад’езд манарха прывёў да катастрафічнага падзення баявога духу сярод жаўнераў; адразу распаўсюдзіліся чуткі, што непрыяцель адрэзаў іх ад Вялікага Княства i „як птушак у клетцы замкнуў паміж фартамі і плюгавымі рэкамі”. Калі перад гэтым 17 сакавіка прыйшлі звесткі пра падцягванне з усходу маскоўскіх сілаў пад камандайЯкаваЧаркаскага, Пацдаў загад адыходзіць на Крычаў тым самым трактам, якім на тры дні раней ад’ехаў Ян Казімір[55].

Гэты марш адбываўся ў драматычных абставінах, таму што шлях праходзіў вузкім трактам, „цераз дзікія пустыні і лясы” i „жахлівымі пушчамі і пераправамі”, праз тэрыторыі, цалкам абрабаваныя і пазбаўленыя харчоў і фуражу. Баючыся, каб Чаркаскі не перарэзаў шлях адыходу пры пераправе цераз раку Іпуць, Пац выстраіў на чале арміі калоны кавалерыі, пакідаючы на ласку лёсу абоз i частку „люду агністага”. Карыстаючыся замяшаннем, драгуны і валанцёры з атрадаў Дзяніса Мурашкі кінуліся рабаваць вазы. Ідучы ўслед за войскамі ВКЛ, маскоўскія войскі ўбачылі „пакінутую зброю, шышакі, рыдваны, пааббіваныя шкатулы”. У дадатак да найгоршага, 20 сакавіка быў разбіты ў ар’ергардзе пешы полк Хрысціяна Людвіга фон Калькштэйна, а яго камандзір трапіўупалон[56].

Калі 21 сакавіка першыя атрады дасягнулі Крычава, іхні стан быў мізэрны — „вельмі зруйнаваныя, як яшчэ ні разу не былі. Па некалькі соцень таварышаў пешшу прыходзяць, ад коней цалі адпалі”. Найбольш пацярпелі рэгімэнты пяхоты, „больш чым напалову зменшаныя”[57]. Гэта адбылося толькі за некалькі тыдняў ваенных дзеянняў (галоўным чынам за чатыры дні адступлення), бо яшчэ 17 лютага пад час вайсковага параду пад Сеўскам войскі ВКЛ зрабілі вельмі пазітыўнае ўражанне на караля[58]. Каб крыху выправіць сітуацыю, на вайсковай нарадзе (24-25 III) была прынятая пастанова размясціць войска на кансістэнцыях паміж Дняпром і Бярэзінай. Ужо 26 сакавіка першыя харугвы вырушылі разам з каралём у Магілёў, а потым на правы бераг Дняпра. Следам за імі ў наступныя дні накіраваліся рэшткі арміі разам з Пацам, які 8 красавіка прыбыў у Шклоў, дзе на працягу бліжэйшых месяцаў павінна была знаходзіцца яго кватэра[59].

Найбліжэйшыя месяцы былі для гетмана палосай непарыўных клопатаў. Армія раставала на вачах ад дэзерцірства, яе шэрагі пакінула амаль усё афіцэрства, і следам за ім большасць іншых вайскоўцаў. Не хапала матэрыяльнага забеспячэння i грошай на заробак жаўнерам, а кватэры ў спустошаным краі настолькі раззлавалі жаўнераў, што Пац пачаў асцерагацца, каб яму не давялося раздзяліць лёс Гасеўскага i не страціць жыццё ад рук падначаленых[60]. На шчасце, праціўнік у гэты час таксама быў вельмі змучаны вайной і стратамі, нанесенымі яму ў апошняй кампаніі, і не праяўляў асаблівай актыўнасці, чакаючы паляпшэння надвор’я і прыходу папаўнення. Пагрозу ўяўляў толькі Хаванскі, які з-пад Віцебска некалькі разоў нападаў на тылы ліцвінаў, што стаялі абозам над Дняпром. Галоўная маскоўская армія пад камандай Ю. Чаркаскага распачала марш на захад толькі ў чэрвені. Яе задачай было дэманстрацыяй сваёй сілы паўплываць на ход мірных перамоваў, распачатых у траўні паміж Красным і Зверавічамі[61].

Каб не апынуцца ў пастцы паміж двума маскоўскімі карпусамі, Пац вырашыў найперш разбіць нашмат слабейшую колькасна групоўку Хаванскага, а потым затрымацца на лініі Дняпра. 8 чэрвеня раніцай ён з тымі харугвамі, якія здолеў сабраць (да 3000 чал.), распачаў хуткі марш на поўнач, каб дагнаць ворага. Пад Шкловам, на чале зусім нешматлікіх сілаў, застаўся ягоны кузэн, надворны харужы Канстанцін Пац. А праз тыдзень, пасля пераходу ракі Лучоса, войска ВКЛ з’явілася пад Віцебскам, што стала для Хаванскага абсалютнай нечаканасцю. Насустрач маскоўскім атрадам, якія стаялі ў абозе на паўднёвым беразе Дзвіны і ў самім горадзе, выйшаў з навакольных лясоў сам палявы гетман на чале авангарда, які ўтварылі: ягоная харугва гусараў, 6 татарскіх харугваў і два рэгімэнты драгунаў. Мэтай гэтай акцыі было выманіць праціўніка з-за ўмацаванняў і вымусіць яго прыняць бітву ў адкрытым полі. Пасля першых сутычак, якія працягваліся да поўдня 15 чэрвеня, ліцвіны адышлі на другі бераг Лучосы.

Гэтая акцыя прынесла пажаданы вынік, бо Хаванскі даў уцягнуць сябе ў бітву ў вельмі неспрыяльных умовах. 16 чэрвеня ён пераправіўся цераз Лучосу і рашыўся прыняць бітву на адлегласці 10 км ад Віцебска, маючы за плячыма балоцістую раку. Уласна баталія не працягвалася доўга. Пасля дзвюх уступных сутычак на трэці раз атака конніцы ВКЛ зламала маскоўскі строй; ворагі панічна кінуліся ўцякаць. Хаванскі ўцёк у Віцебск, а ягонае войска было цалкам разбіта. Найбольшыя страты былі нанесены пяхоце: „Рэшта часткова ўзята жывымі, частку выразалі, а іншыя ў Дзвіне рацэ патапіліся”. Маскоўскія страты былі настолькі вялікія, што склалі, можа, больш чым палову ўсёй арміі, якая налічвала каля 5000 чалавек. У рукі пераможцаў трапіла ўся артылерыя (10 гармат) з амуніцыяй, 63 штандары (у тым ліку адзін самога цара), а таксама многа багажу з багатымі трафеямі, пакінутымі як на полі бітвы, так і ў шанцах над Дзвіной, якія пасля бітвы былі занятыя Пацам[62].

Бліскучая перамога 16 чэрвеня, напэўна, найбольш значная ў вайсковай кар’еры Паца, не прынесла, аднак, пералому ў вайне з Масквой. Палявы гетман быў вымушаны адразу ж вярнуцца ў Шклоў, каб ужо неўзабаве процістаяць у значнай ступені больш магутнай царскай арміі, якую з-пад Смаленска вёў Ю. Чаркаскі. Яна ў шмат разоў перавышала сваім колькасным складам армію Вялікага Княства, але, на шчасце, не ўяўляла сабой вельмі значнай баявой вартасці, паколькі складалася з „люду марнага і прымусам сабранага, і яшчэ не навучанага”[63]. Маючы пад сваёй камандай максімальна 5000 жаўнераў, Пац, аднак жа, не рашыўся на бітву з праціўнікам у полі, а вырашыў змагацца на лініі дняпроўскіх умацаванняў[64].

1 жніўня маскоўскія атрады расклалі абоз на левым беразе ракі пад Горкамі. Насупраць Шклова былі насыпаны пляцоўкі для цяжкай артылерыі (18 гармат), адкуль распачаўся моцны абстрэл пазіцый войска ВКЛ, які прынёс сур’ёзныя страты ў людзях і конях. Ужо ўначы з 2 на 3 жніўня, што было вялікім недаглядам з боку Паца, непрыяцель збудаваў мост і пераправіўся цераз Дня про на поўнач ад горада. Пасля нарады са старшынай, ведаючы пра не найлепшы стан умацаванняў свайго абозу, гетман вырашыў яго пакінуць і ў ноч з 3 на 4 жніўня адступіў з конніцай (каля 4000 жаўнераў) пад ахову нашмат мацнейшых фартыфікацый Магілёва, маючы намер чакаць там падмацаванняў. Тая частка маскоўскіх войскаў, якая паспела ўжо пераправіцца цераз Дняпро, накіравалася за ім услед. Пасля палудня 4 чэрвеня пад Магілёвам адбыліся сутычкі гарцаўнікоў і артылерыйскага разліку. Падмацаваныя гарадскімі гарматамі ліцвіны змусілі праціўніка адступіць. Няўдачай для праціўніка таксама закончыліся распачатыя назаўтра спробы штурмаваць Шклоў, дзе Пац пакінуў моцны гарнізон: тры рэгімэнты пяхоты, а таксама ўсю артылерыю. Калі выявілася, што дзённы артылерыйскі абстрэл не прынёс жаданага выніку, а вылазкі абаронцаў (асабліва 6 жніўня) і нечаканыя напады конніцы з-пад Магіл ёва прынеслі праціўніку значныя страты, маскоўскія войскі перапынілі асаду і зноў пераправіліся на другі бераг Дняпра[65].

У наступных тыднях на фронце панавала патавая сітуацыя. Маскоўцы практычна не распачыналі ніякіх значных дзеянняў, у той жа час Пац імкнуўся „сталымі раз’ездамі інфеставаць і значна падрываць Маскву”, але пры гэтым добра разумеў, што „ніяк не мог бы супраціўляцца [непрыяцелю], калі б той наступаў усур’ёз”[66]. Армію Чаркаскага пераследавалі, аднак, усё больш значныя ўнутраныя праблемы, у яе шэрагах пашыралася дэзерцірства і паражэнчыя настроі. Маскоўскія войскі стаялі ў раёне Дуброўны яшчэ да 19 кастрычніка, а потым адышлі пад Смаленск[67]. Такім чынам першая самастойная кампанія закончылася для Паца поспехам. Гэты поспех быўтым больш важны, што, баронячы свой край перад значна мацнейшым праціўнікам, гетман быў вымушаны шмат месяцаў змагацца з яшчэ многімі іншымі цяжкасцямі: жахлівым становішчам арміі пасля задняпроўскай кампаніі, прагуламі афіцэраў, пагрозамі бунту, адыходам з войска жаўнераў пасля заканчэння кожнага квартала, недастатковым забеспячэннем.

Позняй восенню 1664 г. дзеянні на маскоўскім фронце перапыніліся. Пасля размяшчэння войска ў зімовых абозах Пац выехаў у Вільню, i на працягу найбліжэйшых месяцаў бол ьш чым бітвы з царом яго цікавілі ўнутраныя справы. Ужо праз нейкі час нязгода караля з кіраўніком апазіцыі вялікім маршалкам i гетманам польным Кароны Ежы Любамірскім ператварылася ў грамадзянскую вайну, якая паўтара года нішчыла краіну. Пац у 1665 г не ўдзельнічаў у бойках з мяцежнікамі, але абараняў палітыку двара на публічных форумах — на соймах і сойміках. На чале корпуса ВКЛ, які зноў быў пераведзены на тэрыторыю Кароны, a потым разбіты Любамірскім пад Чанстаховай, стаяў А. Г. Палубінскі. У той жа час пад канец жніўня Пац у чарговы раз вырушыў на маскоўскі фронт, каб падтрымаць рэгімэнтара левага крыла Крыштафа Белазора, які абараняў полацкі пас. Праціўнікам палявога гетмана зноў стаў Іван Хаванскі, які з’явіўся ў раёне Друі на чале значных сілаў (каля 8000-10 000 чал.), з якімі мог адважыцца нават на штурм Вільні[68]

У першых днях верасня Пац закончыў канцэнтрацыю харугваў, якія яму ўдалося сабраць, у Кабыльніках на поўнач ад Вільні. Пасля кароткай затрымкі ў Лынгмінах каля Вількаміра 10 верасня на чале 3000-4000 жаўнераў ён вырушыў пад Дынабург. Даведаўшыся пра гэта, Хаванскі 12 верасня паспешна адступіў на паўночны бераг Дзвіны, a потым у напрамку Апочкі, не рызыкуючы ўступіць у адкрытую сутычку з камандуючым, які нядаўна разграміў яго пад Віцебскам[69]. Аднак Пац вырашыў разбіць праціўніка і таму 20 верасня выслаў на паўночны бераг Дзвіны Пятра Рудаміну Дусяцкага з 18 лёгкімі харугвамі і валанцёрамі, заданнем якога было звязаць рукі непрыяцелю да прыходу астатняй арміі. Сам Пац з гусарамі і пяхотай перайшоў цераз раку па толькі што, 25 верасня, узведзеным мосце пад Асвеяй. Аднак Хаванскаму ўдалося пазбегнуць пагоні, бо ён адступіў „праз лясы і настолькі цяжкія пераправы, што яснавяльможны пан стараста Старадубскі [Рудаміна Дусяцкі. — K. Б.] дагнаўшы яго за тры мілі ад Асвеі ані з боку, ані спераду не мог падступіцца”. У такіх умовах, не жадаючы рызыкаваць сваімі невялікімі сіламі, Пац даў загад адступіць[70].

Пад канец верасня палявы гетман распачаў асаду Дынабурга, але, маючы мала пяхоты, невялікія запасы пораху і волава, а таксама толькі тры лёгкія гарматы, не мог пачаць штурму добра ўмацаванай і з моцным гарнізонам крэпасці. У такіх умовах, пры дапамозе сістэмы палявых умацаванняў, ён арганізаваў вельмі дзейсную блакаду горада, маючы намер змусіць голадам гарнізон да капітуляцыі. Ужо пад канец верасня гэта дало пэўны вынік, бо, як паведамляў гетман, асаджаныя „дроў не маюць, салдаты не апранутыя, харч, пры Хаванскім дастаўлены, увесь папсаваўся, вывозяць гнілое збожжа з замка”. Мясцовы ваявода Багдан Няклюдаў ацаніў, што харчавання хопіць толькі да студзеня, і калі да гэтага часу не падыдзе дапамога, то з прычыны голаду давядзецца паддацца[71].

Але ўсе планы гетмана былі парушаны па прычыне сітуацыі, якая ўзнікла ў Кароне. Апрача таго, што ў Пальчыне (9 XI1665) была заключана дамова з апазіцыяй, абодва бакі разум елі, што вясной павінна ўсё ж адбыцца вырашальная схватка. У ёй меўся быць задзейнічаны больш моцны кантынгент Вялікага Княства, а яго камандуючым замест скампраметаванага пад Чанстаховай Палубінскага быў прызначаны палявы гетман. У такіх умовах ніякая блакада Дынабурга, зразумела, не была магчымай. У сярэдзіне лістапада Пац пакінуў абоз у Тын Муйзы, распусціўшы харугвы на зімовы адпачынак (галоўным чынам у Курляндыі). У шанцах пад Дынабургам засталося некалькі соцень жаўнераў, якімі камандаваў аберштэр Карл Марсан[72].

У ходзе ваенных дзеянняў у 1664-1665 г. Пац увесь час самастойна камандаваў усёй арміяй Вялікага Княства, бо ў гэты час вялікі гетман, галоўным чынам з прычыны стану здароўя, які ўсё пагаршаўся, адмовіўся ад асабістага камандавання. І таму падрыхтоўку да кампаніі супраць Любамірскага Міхал Казімір распачаў ужо як фактычны камандуючы арміяй ВКЛ, бо Сапега памёр 30 XII 1665 г. I хоць кароль адцягваў момант уручэння Пацу булавы вялікага гетмана, згодна з законам на чале арміі цяпер стаяў палявы гетман.

26 III 1666 г. у Варшаве было прынятае рашэнне пра тое, каб дзеля барацьбы з апазіцыянерамі падцягнуць у Карону 8000 жаўнераў арміі ВКЛ. Гэтая пастанова была зацверджана Радай Сената 8 траўня[73]. У гэты час Пац скончыў ужо канцэнтрацыю свайго корпуса, на чале якога на пераломе траўня і чэрвеня ён увайшоў на Падляшша. Апрача таго, што тэарэтычна кантынгент войска ВКЛ налічваўаж 10 210 коней і пайкоў (каля 8100 чал.), насамрэч у яго шэрагах было значна менш жаўнераў — напэўна, каля 5000[74]. 19 чэрвеня войскі ВКЛ дайшлі да Варшавы, але Пац з’явіўся ў сталіцы на тыдзень раней, каб разам з іншымі камандзірамі каралеўскіх войскаў абмеркаваць план кампаніі. У ходзе пагоні за Любамірскім Пац са сваімі харугвамі ішоўу авангардзе арміі Яна Казіміра, пазначаючы свой шлях рабункам і гвалтам[75].

Ліцвіны, таксама як і іхні начальнік, не выяўлялі занадта вялікага жадання ваяваць. Дайшло нават да таго, што пад час вырашальнай бітвы пад Монтвамі (13 VII 1666) Пац, які з часткай сваіх баявых адзінак складаў асабістую ахову караля, адгаворваючыся стомленасцю жаўнераў у выніку цяжкай пагоні за мяцежнікамі, адмовіўся дапамагчы каронным рэгімэнтам, якіх на Нотаці жорстка выразалі мяцежнікі[76]. Магчыма, на ягоную пазіцыю паўплывала і недастатковая ўпэўненасць у асабістым вайсковым досведзе аднаго з прадстаўнікоў старапольскага ваеннага майстэрства другой паловы XVII ст., якім, безумоўна, быў Любамірскі. Магчымая параза, да таго ж на вачах караля, магла значна зменшыць шанцы Паца на булаву вялікага гетмана і заблакаваць ягоную кар’еру, як гэта здарылася з Палубінскім пад Чанстаховай. Варта таксама звярнуць увагу на тое, што ў гэты час Міхал Казімір ужо меў сумненні ў палітычных канцэпцыях двара i, хутчэй за ўсё, не верыў у магчымасць перамогі апазіцыі сілай, а таксама ў магчымасць прывесці пры жывым каралі вызначанага ім кандыдата на каралеўскі трон. Гэта таксама магло мець пэўны ўплыў на ягоную пазіцыю на полі бітвы на канцавым этапе мяцяжу.

Адразу ж пасля падпісання Любамірскім пад Ярошынам дамовы, заключанай пад Лэнгоніцамі (8 VIII 1666), армія ВКЛ пакінула тэрыторыю Кароны і паспяшалася на ўсходнія рубяжы дзяржавы, каб сваёй прысутнасцю над Дняпром паўплываць на ход мірных перамоваў з Масквой, якія ад траўня 1666 г. былі адноўлены ў Андрусаве[77]. Аднак гэтая дэманстрацыя сілы не прынесла жаданага эфекту, бо вынішчаныя і змучаныя шматмесячным знаходжаннем у полі войскі былі ў незайздросным стане: „Настолькі мізэрныя, што жаўнеры ледзьве пехатой ідуць, а пад харугвамі толькі па 15 або 20 коней”. У кастрычніку харугвы пачалі пакідаць службу i, як паведамлялася ў гэты час, „зусім няма з кім супраціўляцца сілам непрыяцельскім”[78]. Хоць гетман і не мог дэманстрацыяй сілы зброі паўплываць на ход перамоваў, яны скончыліся ўсё ж для Рэчы Паспалітай умераным поспехам, бо за цану перамір’я на трынаццаць з паловай гадоў Масква, у апошняй фазе перамоваў, пагадзілася на значныя тэрытарыяльныя ўступкі: вярнула Віцебск, Полацк і Дынабург.

За некалькі тыдняў да таго, калі 30 студзеня 1667 г. у Андрусаве камісары Рэчы Паспалітай і Масквы падпісалі гэтую дамову, Міхал Казімір Пац атрымаў найвышэйшую вайсковую пасаду — булаву вялікага гетмана ВКЛ. Гэта адбылося амаль праз год пасля смерці П.Я. Сапегі. Нам невядомая дата выдачы намінацыйнага прывілею — аднак вядома, што ўжо 21 снежня 1666 г. „была дакляраваная булава вялікая ВКЛ пану Пацу”, а адпаведны дакумент быў падпісаны ўжо тады, калі было сарвана паседжанне сойму (23 XII), верагодна, перад 3 студзеня 1667 г. Яшчэ адной важнай вакансіяй, якую ў гэты час атрымаў гетман, было віленскае кашталянства — прэстыжная, бо другая па важнасці ў Віленскім ваяводстве сенатарская пасада ў ВКЛ і шостая ў маштабе ўсёй Рэчы Паспалітай[79].

Прычынай даволі доўгага чакання Пацам пажаданай булавы — вянца ягонай імклівай вайсковай кар’еры — былі разлікі Яна Казіміра. Кароль баяўся, што, перадаючы ўсю паўнату вайсковай улады ў арміі Вялікага Княства ў рукі Пацаў (палявым гетманам быў прызначаны іхні палітычны саюзнік, ваявода віцебскі Ўладзіслаў Валовіч), ён парушыць раўнавагу ў Вялікім Княстве, a апроч таго выпусціць з рук апошнія козыры, дзякуючы якім мог быць пэўным, што гэтая сям’я застанецца вернай палітыцы двара. Гэтыя страхі не былі дарэмнымі, бо ўжо ў 1667 г. найперш Міхал Казімір, a потым Крыштаф пакінулі шэрагі французскай партыі, а войска хутка стала ў іхніх руках зброяй для барацьбы не са знешнімі ворагамі, а з унутранай апазіцыяй. У выніку скарачэння арміі, якое сістэматычна праводзілася ў 1666-1667 г., быў скасаваны падзел дывізій на левае і правае крыло, што дало магчымасць Пацам амаль цалкам ліквідаваць уплывы ў войску сваіх праціўнікаў — Радзівілаў і Сапегаў, у руках якіх засталося толькі 12 з 46 атрадаў[80]. Тут варта зазначыць, што Міхал Казімір, хоць і жадаў заканчэння вайны з Масквой, да канца жыцця быў катэгарычным праціўнікам поўнага згортвання арміі, як прычыну называючы даўгі, якія мела казна дзяржавы ў дачыненні да жаўнераў. Але ніколі гэтых даўгоў, нават калі б у казне знайшлася адпаведная сума грошай, ён не збіраўся цалкам сплачваць, умела манеўруючы, як дырэктар, чарговымі сесіямі вайскова-скарбовых камісій.

У 1667-1671 г., калі ў Рэчы Паспалітай панаваў адносны знешні спакой, краіна ўсё больш апускалася ў бездань унутраных процістаянняў, якія зноў пагражалі выбухам грамадзянскай вайны, Пац выкарыстоўваў сваіх падначаленых перш за ўсё для спусташэння зямель сваіх праціўнікаў[81], падаўлення апазіцыйнай шляхты на сойміках[82], збройных дэманстрацый супраць Яна Казіміра[83], або толькі як дармавое суправаджэнне пад час соймікаў i выбарчых з’ездаўу 1669 г.[84].

Армія Вялікага Княства нават амаль не ўдзельнічала ў кампаніі на Ўкраіне ў 1671 г. супраць мяцежных казакоў і татараў, што ім дапамагалі. Гэта адбылося па некалькіх прычынах. Галоўнае, напэўна, — востры канфлікт Паца з камандуючым кароннай арміяй, вялікім гетманам Янам Сабескім, што наспяваўужо шмат часу. Ад пачатку панавання Міхала Карыбута Вішнявецкага Сабескі быў адным з кіраўнікоў антыкаралеўскай апазіцыі, а ў той час Міхал Казімір залічваўся да перадавых рэгалістаў і настойваў на збройнай расправе з палітычнымі праціўнікамі[85]. Несумненна, што ў 1671 г. Пац усур’ёз асцерагаўся, што незадаволеныя выкарыстаюць значныя ваенныя поспехі Сабескага на Ўкраіне дзеля правядзення змены ўлады і ажыццяўлення планаў дэтранізацыі караля[86].

Пра тое, што гетман ВКЛ ніякім чынам не збіраўся іх падтрымліваць, найлепш сведчыць параўнанне некалькіх датаў. 17 ліпеня першыя татары (белгародская арда) з’явіліся пад Барам, а ў гэты час у Вільні толькі што скончылася паседжанне (11 ліпеня) ваенна-скарбовай камісіі пасля 22 тыдняў нарадаў. Тады, калі Сабескі 26 жніўня пад Браславам атрымаў вялікую перамогу над злучанымі казацка-татарскімі сіламі, армія ВКЛ канцэнтравалася ў абозе пад Янавам-Палескім, дзе толькі 19 (або нават 22) верасня былі ўдакладнены ўмовы выхаду ў поле[87]. Урэшце ліцвіны ўвогуле да Ўкраіны не дайшлі, бо 16 кастрычніка ў Дубенцы (Дубнай) над Бугам адмовіліся ад службы, скардзячыся, „што плата да іх не даходзіць, хоць падаткі аддаюць”. Сам Пац, хоць у нас няма непасрэдных доказаў таго, што менавіта ён інспіраваў гэтыя дзеянні, нават не збіраўся пераконваць падначаленых змяніць сваё рашэнне, „а яны адразу аддавалі харугвы і так усё войска згарнулася”[88]. Паводзіны ліцвінаў давялі да таго, што, апрача перамогі пад Кальнікам (у ноч з 20 на 21 кастрычніка), 1 лістапада Сабескі быў змушаны прыняць рашэнне аб прыпыненні далейшых дзеянняў, а плады кампаніі, як і магчымасць вярнуць усю Ўкраіну, былі страчаны[89].

Хутка выявілася, што згортванне амаль усёй арміі (акрамя сямі харугваў, якія стаялі на Палессі) — сур’ёзная палітычная памылка Пацаў. Перш за ўсё яны часткова страцілі кантроль над палітычнай сітуацыяй унутры Вялікага Княства, што адбілася ўжо на ходзе перадсоймавых соймікаў, якія праходзілі ў 1671 г. „Ужо вялікія цяпер на сойміках перамены, бо ўжо няма той пугі, якой страшылі”, — цешыўся асноўны апанент Пацаў Мікалай Пшаздзецкі, дадаючы таксама, што „схібіў пан ваявода віленскі, бо errore ipsius factum est, што войска згарнулася”[90].

Недахоп войска гетман асабліва адчуў пад час бурных падзей лета і восені 1672 г. Але зусім не таму, што яго мучыла сумленне з-за немагчымасці дапамагчы абаронцам Камянца-Падольскага або іншых гарадоў, якім пагражала магутная агрэсія турэцкай арміі, ці з-за немагчымасці падтрымаць невялікую армію Кароны, якая паспяхова ваявала пад камандай Сабескага з татарскімі чамбуламі. Жаўнеры былі яму патрэбныя для ўнутраных гульняў: перш за ўсё, каб выступіць абаронцам караля ад націску незадаволеных i пагрозы дэтранізацыі[91]. Гетман пераканаўся, шторэгулярную армію немагчыма замяніць паспалітым рушаннем, якое склікалася цераз сілу і зусім не спяшалася маршыраваць пад Голуб, дзе збіралася шляхта з Кароны, якая падтрымлівала Вішнявецкага і куды падаўся таксама Пац[92].

Адраджэнне і рэарганізацыя рэгулярнай арміі былі, аднак, доўгатэрміновай справай, і толькі ў другой палове лістапада ў абозе пад Кобрынам удалося ўрэшце сабраць каля 5000 чалавек[93]. 22 лістапада харугвы Вялікага Княства ўтварылі саюз, абараняючы манарха. Але насуперак планам Паца яны, аднак, не выступілі са зброяй супраць апазіцыі, таму што пад час распачатага 4 студзеня 1673 г. у Варшаве генеральнага з’езду ўдалося дасягнуць кампрамісу (11 III) i не дапусціць пагрозы грамадзянскай вайны. Усе сілы Рэчы Паспалітай павінны былі накіравацца супраць туркаў, таму трэцюю частку арміі, 12 000 жаўнераў, пасля доўгіх перамоваў (2 IV) у абмен на значныя палітычныя канцэсіі павінна было выставіць Вялікае Княства[94].

На гэты раз, у адрозненне ад падзей 1671 i 1672 г., Пац не ўхіляўся ўжо ад абароны айчыны і пасля 7 гадоў перапынку зноў павёў сваіх падначаленых у поле. Падрыхтоўка да кампаніі, як звычайна, была значна спозненая, гэтым разам галоўным чынам з-за вельмі павольных тэмпаў паступлення падаткаў, a таксама ў выніку не найлепшага стану здароўя гетмана[95]. Пац увесь час быў поўны засцярогі, каб Сабескі не выкарыстаў сабранага войска дзеля дзяржаўнага перавароту і „увесці Reges на каралеўства да нас”. Таму вельмі ўважліва назіраў за дзеяннямі незадаволеных, а таксама за дзеяннямі палявога гетмана ВКЛ, які адказваў за першую фазу збору арміі Вялікага Княства ў ваколіцах Владавы. Бо цяпер гэтую пасаду ад 1668 г. займаў M.K. Радзівіл — швагер і палітычны саюзнік Сабескага[96].

Усяго ў кампаніі ўдзельнічала блізу 8250 жаўнераў арміі ВКЛ, вельмі добра падрыхтаваных да цяжкіх баёў з туркамі[97]. Аднак армія прасоўвалася на Ўкраіну чарапашым крокам. Хаця гетман выехаў з Вільні ў палове жніўня, толькі 30 кастрычніка на паўднёвым беразе Днястра пад Лукой адбылося злучэнне ягоных сілаў з кароннымі войскамі. На шэсць дзён раней Пац з Сабескім пасля бурных дыскусій дамовіліся аб прынцыпах супрацоўніцтва, і Міхал Казімір пагадзіўся стаць пад галоўнае камандаванне свайго найбольшага праціўніка[98].

Пасля цяжкага маршу праз лясы Букавіны 9 лістапада аб’яднаная армія Кароны і ВКЛ падышла да ваколіц Хаціма, дзе акапаліся турэцкія войскі пад камандай Хусейн-пашы. У генеральнай бітве, якая павінна была адбыцца 11 лістапада, Сабескі вызначыў войску ВКЛ левае крыло ў агульным строі (на паўднёва-заходнім флангу, „над Днястром, ад Жванца”). Як і вялікі гетман, так і ягоныя падначаленыя апраўдалі ўскладзеныя на іх надзеі. У першай фазе бітвы Пац, які ўдзельнічаў у ёй асабіста, умела камандаваў кавалерыйскім атрадам, што фарсіраваў вельмі слабыя на гэтым адрэзку палявыя ўмацаванні, і зламаў знешнюю лінію абароны турэцкіх войскаў. Потым Пац з поспехам кіраваў хаатычнай бітвай унутры абозу, адрэзаўшы непрыяцелю адзіную дарогу адыходу цераз мост на Днястры. „Лягла процьма трупаў турэцкіх пад мостам. Іншыя, хочучы праз акоп прабіцца, уцякала іх са дзве тысячы да царквы, хочучы праз Днестр прабіцца і тых харугвы ВКЛ трупам палажылі”, — пісаў аўтар аднаго з данясенняў, падкрэсліваючы, што дзякуючы мужнасці ліцвінаў удалося амаль цалкам разграміць армію Хусейна-пашы[99].

Хоцімская вікторыя ў чарговы раз пацвердзіла, што гетман ВКЛ быў вельмі добрым камандзірам конніцы, дасканала даючы раду ў сутычках з праціўнікамі — прадстаўнікамі розных ваенных школ. Зразумела, што пасля бітвы Пац атрымаў усе заслужаныя пахвалы і падзякі. Варта адзначыць, што ён сам лічыў сябе не толькі сааўтарам, але нават галоўным архітэктарам перамогі, якую прызнаваў як найбольш значную ў сваёй багатай вайсковай кар’еры. Таму нічога дзіўнага, што Міхал Казімір спрычыніўся, каб ягоныя заслугі былі адпаведна ўвекавечаны дзеля памяці будучых пакаленняў[100].

Аднак апрача прапагандысцкіх дзеянняў і, безумоўна, вялікай ролі Паца ў разгроме турэцкай арміі ў гістарыяграфіі ўсё больш увагі аддаецца паводзінам арміі Вялікага Княства пасля Хоцімскай бітвы. 19 лістапада гетман вырашыў, што ягоныя падначаленыя пакінуць Малдавію і вернуцца ў ВКЛ, не ўдзельнічаючы далей у кампаніі[101]. Ужо ягоныя сучаснікі не шкадавалі яму з гэтай прычыны горкіх заўваг, а многія даследчыкі лічаць, што па прычыне паводзінаў Паца перамога не была ў поўнай меры выкарыстана, таму што далейшыя ваенныя планы Сабескага, які хацеў заняць усю Малдавію i абаперці аб Дунай лінію абароны перад новым нападам туркаў[102], скончыліся правалам.

Што было прычынай такіх паводзінаў Паца? Сярод афіцыйных прычын найчасцей называюць: спрэчкі з каронным камандаваннем за трафеі, голад, які мучыў войска, або тое, што адразу пасля бітвы канчалася чвэрць службы. Трэба таксама памятаць пра складаныя адносіны паміж абодвума гетманамі: да ўзаемнага недаверу дадалася яшчэ зайздрасць ліцвіна да Сабескага, якому дасталася ў выніку найбольшая частка славы за атрыманую перамогу. Да 19 лістапада, чаго часта не заўважаюць даследчыкі, да Малдавіі ўжо напэўна дайшлі звесткі пра смерць 10 лістапада ў Львове караля Міхала. Сілай абставінаў пачалася перадвыбарная кампанія, і Пац, як, зрэшты, і многа іншых сенатараў, стаў імкнуцца як мага хутчэй вярнуцца ў сваю краіну, каб узяць актыўны ўдзел у падзеях, якія былі павінны вырашыць як ягоную будучыню, так і будучыню ўсіх яго паплечнікаў, і па-новаму сфармаваць палітычную арэну[103].

Выбар, які зрабіла шляхта на полі элекцыі, не толькі быў далёкім ад чаканняў Пацаў, але і нёс для іх імгненную паразу. 21 траўня 1674 г. каралём быў выбраны іхні найбольшы палітычны апанент Ян Сабескі. Ад гэтага часу і да канца жыцця гетман захоўваў стойкую апазіцыю да трона. Яго вайсковая дзейнасць зрабілася выразна падпарадкаванай неадкладным палітычным мэтам, галоўнай ідэяй якіх была барацьба любымі даступнымі сродкамі з большасцю ініцыятываў новага манарха. Шмат рашэнняў Паца не мела ніякіх падставаў, бо былі яны прынятыя не на аснове рацыянальнай ацэнкі сітуацыі, а пад уплывам эмоцый. Таму нічога дзіўнага, што менавіта гэты перыяд жыцця гетмана меў такі вялікі ўплыў на ацэнку вайсковай дзейнасці M.K. Паца гісторыкамі[104].

Першага імпульсіўнага выступлення Паца супраць Сабескага не трэба было доўга чакаць. Толькі праз некалькі тыдняў пасля выбарчых урачыстасцяў, 17 i 18 чэрвеня 1674 г., у час перамоваў, праведзеных у Чанстахове з аўстрыйскім паслом Хрыстафам Леапольдам Шафгочам, ён заявіў, што армія ВКЛ не толькі не будзе выконваць загадаў новага караля, але нават плануе арганізаваць канфедэрацыю з мэтай адхіл ення Яна III ад улады i вяртання на трон каралевы Элеаноры[105]. Хоць пазней удалося пераканаць гетмана ўзяць удзел у восеньскай кампаніі на Ўкраіне, але ўжо перад яе пачаткам ён запэўніваў брандэнбургскага рэзідэнта ў Варшаве Яна фон Говербэка, што імгненна пакіне Сабескага, калі ўбачыць, што той дзейнічае ў інтарэсах Францыі[106]. Як выявілася, гэтыя пагрозы праз нейкі час ён ажыццявіў на самай справе.

Падобна, як і ў мінулыя гады, так і ў 1674 г. армія ВКЛ значна спазнілася з прыбыццём на Ўкраіну, і толькі 1 кастрычніка пакінула раён Владавы („трыма шляхамі для хутчэйшага і трактам лепшага праходу”), дзе яна знаходзілася яшчэ ад ліпеня[107]. Пасля вайсковай нарады, якая адбылася ў Злочаве 21 кастрычніка, ліцвіны вырушылі ў напрамку Трэмбоўлі. 31 кастрычніка пад гэтым горадам злучыліся з кароннай арміяй. Першай мэтай кампаніі было ўзяцце Бара. Горад удалося здабыць з маршу ўжо 11 лістапада, але гарнізон замка здаўся толькі пасля супраціўлення, якое доўжылася больш чым 10 дзён, напэўна, 22 лістапада[108]. І на гэтым удзел Паца ў ваенных дзеяннях закончыўся. Гетман паведаміў каралю пра неабходнасць пакінуць абоз, з прычыны стану здароўя. Сабескі адразу пагадзіўся, усцешыўшыся нават, што мае магчымасць пазбыцца з шэрагаў арміі настолькі складанага саратніка. Але сапраўдны скандал выбухнуў толькі 26 лістапада, калі ў ваколіцах Браслава большасць конных харугваў ВКЛ народнага аўтарамэнта пайшла ўслед за сваім камандзірам, адмаўляючыся надалей удзельнічаць у кампаніі. Гэтыя атрады адлучыліся ад кароннай арміі і ў першай палове снежня шляхам праз Валынь і Палессе вярнуліся ў межы ВКЛ, спыніўшыся на зімовы абоз у ваколіцах Слуцка[109].

Ліцвіны, як звычайна, галоўнай прычынай выхаду з Украіны называлі эканамічную: 15 лістапада канчаўся чарговы квартал барговай службы i ўзнікалі праблемы са здабываннем харчу і фуражу[110]. Аднак Сабескі не меў сумненняў, што адыход з-пад Браслава — гэта чарговая палітычная гульня Паца[111]. Той, падобна, усур’ёз баяўся, што бліскучыя ваенныя поспехі караля могуць спрычыніцца да значнага ўмацавання яго ўлады, і нават што Ян III, маючы ў руках пераможную армію, бязмежна верную яму, можа замахнуцца на падаўленне апазіцыі, a нават і на дзяржаўны пераварот. На гэты раз паводзіны Паца не засталіся, як у папярэдніх двух выпадках, без наступстваў. Сабескі вырашыў скарыстаць узніклыя абставіны, каб вывесці частку войска з-пад уплыву свайго праціўніка, a сродкам для гэтага мелася быць вяртанне, пасля 9 гадоў перапынку, падзелу арміі ВКЛ на дывізіі левага і правага крыла.

Сур’ёзнай перасцярогай для Паца павінна была стаць сітуацыя з лістапада 1673 г., калі заўчаснаму выхаду войскаў ВКЛ з Малдавіі супраціўляўся палявы гетман М.К. Радзівіл, які на чале 25 харугваў застаўся пад камандай Сабескага[112]. Праўда, тады па прычыне interregnum ён хутка вярнуўся з большасцю жаўнераў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, і пагроза вяртання самастойнасці дывізіі левага крыла ў хуткім часе адышла ў нябыт, але праз год усё здарылася зусім інакш. Па-першае, Сабескі цяпер быў каралём i меў пэўныя магчымасці абмежавання ўлады Паца над войскам, а па-другое, на гэты раз на Ўкраіне засталося нашмат больш жаўнераў, чым у 1673 г. Армія ВКЛ была, такім чынам, падзелена больш-менш напалову: з вялікім гетманам вярнулася ў краіну каля 27 харугваў, у той жа час з польным засталося 6 пяцігорскіх харугваў, 4 татарскія харугвы, 2 рэйтарскія сквадроны, 5 або 6 кампаній драгунаў, а таксама ўся пяхота з генерал-маёрам Мацвеем Рэмерам на чале (усяго, напэўна, крыху больш чым 3000 чал.)[113].

Барацьба за ўладу над арміяй ВКЛ доўжылася паўгода i, зразумела, паўплывала на пазіцыю арміі пад час чарговых кампаній на Ўкраіне. Хоць летам 1675 г. перад новым наступам татарска-турэцкіх войскаў Сабескі прыняў рашэнне наладзіць адносіны з Пацам і адкласці на неакрэслены час канчатковую расправу з ім, Радзівіл не падпарадкаваўся гэтаму рашэнню. Найперш ён некалькі тыдняў трымаў пры сабе каралеўскі загад, паводле якога Пац павінен быў неадкладна выправіцца з войскам на паўночную Ўкраіну, працягваючы захады дзеля таго, каб адабраць у Паца пасаду галоўнакамандуючага войскам ВКЛ[114]. Аднак урэшце, хоць абодва гетманы значна спазніліся прыбыць пад Львоў, дзе Сабескі канцэнтраваў свае сілы, толькі Радзівілу была дадзена магчымасць удзелу ў вырашальных акцыях гэтага года. Палявы гетман далучыўся да манарха 15 VIII 1675 i праз 9 дзён ужо браў удзел у пераможнай бітве з татарамі пад Лесеніцамі, якая практычна вырашыла лёс усёй кампаніі. У той жа час Пац, які тады меў вельмі значныя праблемы са здароўем, i на гэты раз не надта спяшаўся пад каманду Сабескага. Пасля некалькіх тыдняў, змарнаваных на безвыніковыя спробы пераправіцца цераз палескія балоты ў раёне Пінска, ён з’явіўся пад Львовам толькі 8 верасня[115].

Такім чынам Пац браў удзел толькі ў апошняй частцы кампаніі, распачатай 18 верасня. Ягоныя харугвы прайшлі праз Беражаны і Падгайцы ў паўднёва-ўсходнім напрамку, не ведучы практычна ніякіх баёў з непрыяцелем, што ўжо перапыніў асаду Трэмбоўлі і пачаў адступленне. У другой палове кастрычніка М.К. Пац адмовіўся ад запланаванай асады Камянца-Падольскага, a 1 лістапада — пад час паседжання сената ў Чарнакозіцах — прыняў рашэнне перапыніць баі і размясціць войска ў зімовым абозе[116].

На працягу наступных месяцаў Пац быў змушаны зноў весці вельмі цяжкую барацьбу за ўтрыманне сваіх уплываў у войску. Яшчэ пад Львовам яму адмовілася падпарадкавацца значная частка афіцэрскіх кадраў на чале з адным найбліжэйшых палітычных саюзнікаў, маршалам ВКЛ A.Г. Палубінскім[117]. Канфлікт паміж гетманамі ўплываў не толькі на ваенныя дзеянні, але таксама пераносіўся на соймікавыя форумы, a потым гучаў таксама на нарадах каранацыйнага сойму, які пачаўся ў Кракаве 4 II 1676 г. Моцная падтрымка Паца ягонымі паплечнікамі, цвёрдая пазіцыя гетмана, падтрымка ўплывовых дзяржаўных мужоў у Кароне, і, урэшце, нерашучая пазіцыя караля прывялі ў выніку да таго, што Радзівіл не быў падтрыманы адпаведным чынам і быў змушаны адмовіцца ад сваіх планаў пераняць галоўнае камандаванне над войскам ВКЛ. На падставе заключанай 30 III 1676 г. дамовы ўлада вялікага гетмана ў судовых справах і размеркаванні хлеба, што праўда, была крыху абмежавана, але ў сваю чаргу, атрадам палявога гетмана было загадана, каб „трубы яснавяльможнага пана ваяводы віленскага як вялікага гетмана і яго ардынарцаў слухалі”[118].

Як іронія лёсу выглядае факт, што пад час кампаніі супраць туркаўу 1676 г. ролі ў камандным складзе войска ВКЛ амаль цалкам памяняліся. На гэты раз Радзівіл, пакрыўджаны на караля за правал сваіх планаў адхілення Паца ад улады над арміяй, марудзіў з прыбыццём у абоз, матывуючы затрымку хваробай, а напачатку таксама, як і ягоны праціўнік у 1670 г. і неўзабаве пасля выбараў караля ў 1674 г., неабходнасцю лячэння за мяжой[119]. У гэты ж час Пац у рэкордна хуткім тэмпе, усяго за тры тыд ні, пераадолеў шлях з Вільні да Львова, а з Владавы, дзе ўжо традыцыйна перад кампаніямі на Ўкраіне канцэнтравалася армія ВКЛ — ехаў толькі 5 дзён (18-23 VIII)[120]. 12 верасня ў галоўны абоз, разложаны за 3 мілі ад Львова пад Выжлянамі, увайшла армія ВКЛ. Аднак яе колькасны склад быў для караля непрыемнай нечаканасцю. Замест спадзяваных 10 000 жаўнераў на Ўкраіну прыбыла толькі палова, бо са сваімі харугвамі своечасова не ставіліся праціўнікі Паца: Радзівіл, Сапегі, таксама Палубінскі, якія прыбылі пад Львоў ужо пасля пачатку баявых дзеянняў пад Жураўнам і не здолелі разарваць кола акружэння[121].

Харугвы ВКЛ дасягнулі Днястра толькі 21 верасня, уступіўшы ўбітвуз непрыяцелем на два дні пазней. 24 верасня Пац прыняўудзел у пераможнай сутычцы пад Вайніловам, але ўжо назаўтра войскі Кароны і Вялікага Княства былі акружаны колькасна большымі татарска-турэцкімі сіламі ў абозе пад Жураўнам. Каб падняць баявы дух жаўнераў пад час паспешнага насыпання шанцаў наступнай ноччу, „нават самі гетманы для прыкладу іншым у рукі рыдлёўкі ўзялі”. Да генеральнай бітвы справа дайшла 29 верасня. Харугвы Паца былі расстаўлены на левым крыле, якое дасягала ставоў на рацэ Крэхаўцы. Менавіта тут каля поўдня пачалася бітва: „Кіпела, як у катле праз доўгі час, вялікая моц непрыяцельская была”. Праціўнік меў намер завабіць ліцвінаў на другі бок пераправы, i калі частка атрадаў гэта зрабіла, a ўперад вырушыў цэнтр, якім камандаваў сам кароль, утварыўся небяспечны праём на стыку з правым крылом, якім камандаваў С. Ябланоўскі. У вельмі цяжкім становішчы апынуліся таксама ліцвіны, якім пагражала акружэнне. „Падмогай частай і пяхотай падтрымлівалі нашых, завабленых на другі бок пераправы”, — пісаў Пац, які стараўся даваць сваім падначаленым асабісты прыклад („дзе і сам прыступіць быў павінен да заахвочвання сваіх жаўнераў”). Аднак ягоных жаўнераў уратавала ў асноўным прыбыццё рэгімэнта кароннай пяхоты Міхала Жаброўскага i атрадаў казакоў, з дапамогай якіх нарэшце ўдалося прымусіць непрыяцеля да адступлення.

У наступныя 8 дзён абодва бакі абмежаваліся галоўным чынам сутычкамі гарцаўнікоў i артылерыйскай кананады, рабіліся таксама спробы распачаць мірныя перамовы. Весці баі перашкаджалі таксама праліўныя дажджы. Больш значныя баі распачаліся толькі 8 кастрычніка. У гэты дзень у вельмі небяспечным стане апынуліся атрады С. Ябланоўскага, якіх татары амаль акружылі і адрэзалі ад абозу. Стварылася пагрозлівая сітуацыя, бо непрыяцель быў блізкі да таго, каб зламаць увесь строй i ўварвацца ў абоз. Бачачы, што адбываецца, Пац пачаў рыхтаваць контратаку сваіх гусараў. Аднак атака ў выніку не спатрэбілася, бо палявы гетман сам даў раду і пасля зацятага бою з праціўнікам прагнаў яго з поля[122].

Калі чарговыя дні асады не прынеслі ніякага выніку, a надвор’е і клопаты з забеспячэннем усё больш надакучвалі, абодва бакі ўзнавілі перамовы, якія прывялі да заключэння 17 X мір нага дагавору. Трохтыднёвая абарона абозу пад Жураўнам стала дастойным канцом амаль 30-гадовай вайсковай кар’еры Паца. Хоць некаторыя яго рашэнні, асабліва пад час баёў 29 верасня, можна залічыць да сумнеўных, але ўвогуле гетман пацвердзіў найлепшыя рысы камандзіра і салдата. Ён не толькі ўмела кіраваў дзеяннямі свайго крыла, але часта даваў жаўнерам асабісты прыклад — ці то з рыдлёўкай пры насыпцы ўмацаванняў, ці падымаючы баявы дух сваёй прысутнасцю ў вырашальныя моманты бітвы. Варта адзначыць, што гэтага патрабавалі часта не толькі складаныя ваенныя абставіны, але перш за ўсё недысцыплінаванасць і прагулы сярод кадравых афіцэраў. „Такі я нешчаслівы, — наракаў Пац, — што сам мушу быць і гетманам, і палкоўнікам, i ротмістрам, паручнікаў толькі некалькі ёсць талковых, а так вялікая belli moles, несці якую не было б так onerosum, каб усе іх мосці са старшыны прыбылі”[123].

Кампанія 1676 г. была практычна апошняй у жыцці Паца. Праўда, яшчэ раз у 1678 г. гетман выйшаў на чале арміі ў поле, але гэты эпізод цяжка прызнаць чарговым этапам яго вайсковай дзейнасці. Крокі, якія ён зрабіў з мэтай процідзеяння планам шведскай арміі ў Усходняй Прусіі, былі чыста сімвалічныя і, перш за ўсё, разлічаныя на палітычна-прапагандыстскі эфект на ўнутранай палітычнай сцэне. Мэтай іх было тарпедаваць балтыйскія планы Яна III Сабескага, які, абапіраючыся на саюз з Францыяй і Швецыяй, меў намер падпарадкаваць здаўна ленныя землі Рэчы Паспалітай i ператварыць іх у спадчыннае княства Сабескіх, каб аблегчыць уступленне на трон свайго старэйшага сына Якуба. Пад час падзей увосень 1678 г. не адбылося ніякіх збройных сутычак паміж войскамі ВКЛ і Швецыяй. Калі 16 XI1678 г. у раёне Руцавы шведскі камандуючы Генрык Горн увайшоўу Жамойць, Пац, у якога было жаўнераў у чатыры разы менш, саступіў з дарогі і прасоўваўся паралельна на адлегласці дзвюх міль, толькі стараючыся перашкодзіць непрыяцелю дастаўляць правіянт. Шведы пакінулі тэрыторыю Рэчы Паспалітай прыблізна 3 снежня, пераправіўшыся ў ваколіцах Тыльжы і Рагнеты цераз Нёман, а ўжо праз 9 дзён Пац пакінуў сваю армію, накіроўваючыся на сойм у Горадні. Жаўнеры ВКЛ адважыліся ўдарыць па рэштках войскаў Горна толькі ў лютым 1679 г., калі яны, ужо цалкам разбітыя войскам электара, спрабавалі вярнуцца назад у Інфлянты[124].

Вайсковую кар’еру Міхала Казіміра Паца, несумненна, можна залічыць да найбольш цікавых і імклівых у гісторыі Рэчы Паспалітай у другой палове XVII ст. Цяжка знайсці падобны выпадак кар’ернага ўзлёту сябра (нават найбольш прэстыжнага гусарскага знака) праз усе чарговыя прыступкі вайсковай ерархіі аж да найвышэйшых пасадаў — гетмана палявога, a потым і вялікага. Увагі заслугоўвае сама хуткасць кар’еры: у жніўні 1656 г. Пац стаў ротмістрам, a булаву вялікага гетмана атрымаў ужо на пераломе 1666 i 1667 г., крыху больш чым праз 10 гадоў. Акрамя таго, ён у гэтым часе паўтара года, з 11 IX 1661 г. да 4 V 1663 г., фармальна знаходзіўся па-за шэрагамі арміі, якая ўтварыла канфедэрацыю.

Зразумела, што ў рэаліях XVII ст. хуткасць вайсковай кар’еры i магчымасці прасоўвання ўверх залежалі, галоўным чынам, ад двух фактараў: палітычнай пазіцыі дадзенай асобы і пратэкцыі, на якую яна магла разлічваць, а яшчэ і ад акрэсленых акалічнасцяў, або ад таго, ці ўтварылася адпаведная вакансія пасля смерці або прасоўвання на вышэйшую пасаду папярэдніка. Вайсковыя таленты і ўменні адсоўваліся на далейшы план і пры наяўнасці названых чыннікаў ужо не выконвалі галоўнай ролі. Таксама адносна Паца няма сумненняў, што, каб не шэраг спрыяльных фактараў, ён ніколі не прасунуўся б вышэй чым да камандзіра палка конніцы. Вырашальнай, перш за ўсё, стала пратэкцыя ўплывовага кузэна канцлера ВКЛ Крыштафа Паца, а таксама каралеўскай пары — Яна Казіміра i Людвікі Марыі. Кар’ера Паца была вынікам палітыкі, якую вёў кароль яшчэ з 1654 г. Ствараючы новую рэгалістычную партыю ў ВКЛ, ён рабіў стаўку на новых людзей з пазаўладнай эліты: маладых, здольных, з амбіцыямі, а пры гэтым цалкам адданых палітыцы двара.

Аналіз вайсковай кар’еры Паца сведчыць пра тое, што вайсковымі і арганізацыйнымі здольнасцямі ён пераўзыходзіў іншых гетманаў ВКЛ — яго сучаснікаў: П.Я. Сапегу, М.К. Радзівіла або В. Валовіча, якія, аднак, таксама атрымалі гетманскую булаву ў роўнай або ў яшчэ большай ступені дзякуючы палітычным чыннікам. Але мы з усёй упэўненасцю не можам залічыць Паца ў шэраг выдатных камандуючых і ставіць нароўні з найбольш заслужанымі гетманамі ВКЛ другой паловы XVII ст. — Янушам Радзівілам або Вінцэнтам Гасеўскім. Тым больш далёка было яму да ўзроўню прадстаўнікоў старапольскага вайсковага майстэрства гэтага перыяду — Ежы Себасцьяна Любамірскага і Яна Сабескага. „Варштат” Паца меў значныя недахопы. Ён быў практыкам, які збіраў досвед i фармаваў сваё ваеннае майстэрства на полі бою, не маючы ў той жа час грунтоўнай тэарэтычнай адукацыі, ён не адбываў ніколі практыкі ў замежных арміях і нават не меў нагоды зблізку бачыць заходнееўрапейскія войскі. Гетман, перш за ўсё, быў добрым камандзірам конніцы, у той жа час яму не хапала досведу і ўмення для каардынацыі дзеянняў розных родаў войск, ён не мог справіцца з вядзеннем аблогі або камандаваннем баявымі адзінкамі „люду агністага”. Але факт, што, нягледзячы на гэта, яго можна лічыць камандуючым арміяй ВКЛ другой паловы XVII ст., які вылучаўся з шэрагу іншых. Сведчыць гэта, несумненна, пра ўсё большы крызіс, які ў той час паслядоўна ахопліваў вайсковасць Рэчы Паспалітай.

Пераклад Бярнарды Івановай


[1] Найбольш істотнае значэнне для даследаванняў вайсковай кар’еры Паца мае сціслая навукова-папулярная біяграфія аўтарства А. Рахубы, якая выдавалася два разы: Hetmani Rzeczypospolitej, pod red. M. Nagielskiego, Warszawa 1995, s. 506-515, а нядаўна выдадзена яшчэ раз у пашыранай форме: Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani litewscy, pod red. M. Nagielskiego, Warszawa 2006, s. 160-171. На жаль, даводзіцца вельмі нізка ацаніць поўную памылак біяграфію Паца ў „Polskim Sіowniku Biograficznym” (далей PSB), аўтар якога А. Przyboś (t. XXIV, 1979, s. 721-728). Пачатак вайсковай кар’еры будучага гетмана даследавалі: J. Maroń (Działalność wojskowa Michała Kazimierza Paca w latach 1649-1664, „Acta Universitatis Wratislaviensis”, № 1108, Historia LXXV, Wrocław 1990, s. 43-61), K. Bobiatyński (Rozwój kariery dowódczej Michała Kazimierza Paca na tle działaс militarnych prowadzonych w Inflantach i Kurlandii w latach 1657-1660, w: Wojny północne w XVI-XVIII w. W czterechsetlecie bitwy pod Kircholmem, pod red. B. Dybasia, Toruń 2007, s. 113-129), які таксама з’яўляецца аўтарам кандыдацкай дысертацыі: Michał Kazimierz Pac, wojewoda wileński, hetman wielki litewski. Działalność polityczno-wojskowa, што была абаронена ў 2006 г. у Гістарычным інстытуце Варшаўскага універсітэта пад кіраўніцтвам прафесара, доктара навук М. Нагельскага. Восенню 2008 г. гэтая праца з’явіцца ў друку.
[2] H. Lulewicz, Pac Piotr, PSB, t. XXIV, 1979, s. 743-744; J. Wolff, Pacowie. Materyjałіy historyczno-genealogiczne, Sankt Petersburg 1885, s. 105,116-117,119.
[3] Існуюць, аднак, ускосныя дадзеныя, якія могуць засведчыць, што ў шэрагі армііПац уступіў ужо пад канец 1648 г. або на пачатку 1649 г. У прывілеі на булавувялікага гетмана (без даты, але са студзеня 1667 г.) чытаем пра 18-гадовуювайсковую службу гетмана (Biblioteka Muzeum im. Czartoryskich w Krakowie (далей — BCzart.), rkps 421, nr 60, k. 101-101v). Пра 15 гадоў службы Паца даведваемся таксама з ліста К. Паца да Б. Радзівіла ад 16 IX 1663 (Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie, Archiwum Radziwiłłów (далей — AGAD, AR), dz. V, nr 11208, cz. III, s. 325-326). У той жа час мы не можам праверыць інфармацыю В. Кахоўскага, які назваў Паца сярод асабліва заслужаных вайскоўцаў ВКЛ у ходзе барацьбы з казакамі ў 1648-1649 г. (W. Kochowski, Historya panowania Jana Kazimierza, wyd. E. Raczyński, t. I, Poznań 1859, s. 90-91).
[4] Пратэст ксяндза Хагена, прыёра канвента картузаў у Бярозе, выкладзены ў кнігах гродскіх слонімскіх, Vilniaus universiteto mokline biblioteka (далей —VUB), f. 4 (A 68-69), nr 4961.
[5] M. Vorbek-Lettow, Skarbnica pamięci. Pamiętnik lekarza króla Władysіawa IV, wyd.E. Galos i F. Mincer pod red. W. Czaplińskiego, Wrocław — Warszawa — Kraków1968, s. 212-214.
[6] A. Rachuba, Boje Jana Kazimierza o Litwę w latach 1656-1668. Sukces stronnictwa dworskiego w walce z opozycją, w: Dwór a kraj. Między centrum a peryferiami władzy, pod red. R. Skowrona, Kraków 2003, s. 415-419; ён жа, Poczet hetmanów…,s. 160-161; T. Wasilewski, Pac Krzysztof Zygmunt, PSB, t. XXIV, 1979, s. 710-711.
[7] A. Rachuba, Poczet hetmanów…, s. 160; гл. таксама A. Kotljarchuk, In the Shadows of Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisisof the mid-17 th Century, Sődertőrns hőgskola (Sődertőrn Doctoral Dissertations,nr 4), 2006, s. 105-106, 109; A. Rachuba, Konfederacja wojska litewskiego w Wierzbołowie w 1655 r., „Miscellanea Historico-Archivistica”, t. IV, 1994, s. 21-23.
[8] Пра службу паручнікам, не называючы канкрэтнай харугвы, Пац згадваў усваі тэстаменце ў 1675 г. Гл.: K. Bobiatyński, M. Nagielski, Testamenty Michała Kazimierza Paca i Aleksandra Hilarego Połubińskiego w przededniu kampaniina Ukrainie przeciwko Turkom i Tatarom w 1675 roku, „Materiały do Historii Wojskowości”, t. III, cz. I, Pułtusk 2006, s. 131. У склад гэтай казацкай харугвы,згодна з прыпаведным лістом, павінна было ўваходзіць 150 коннікаў, але такой колькасці яна дасягнула, можа, толькі ў другім квартале службы, а ў першым мела 120 коннікаў (Lietuvos valstybes istorijos archyvas w Wilnie (далей LVIA), f. SA, nr 4106, k. 113v-114; гл. таксама Biblioteka Polskiej Akademii Nauk w Krakowie (далей BPAN Kraków), rkps 360, nr 219, k. 566-571).
[9] K. Niesiecki, Herbarz polski, wyd. J. N. Bobrowicz, t. VII, Lipsk 1841, s. 224-225.
[10] В. Гасеўскі да Б. Радзівіла, у абозе пад Жэймамі 27 IX 1658, AGAD, AR, dz. V, nr4567, cz. II, s. 52-55; К. Пац да Б. Радзівіла, у абозе пад Торунню 11 XI 1658,тамсама, nr 11208, cz. I, s. 71-74; J. W. Poczobut Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684),opr. A. Rachuba, Warszawa 1987, s. 121-124.
[11] Theatrum Europaeum, t. VIII, Frankfurt am Mayn 1667, s. 1183-1184; Авізы з Караляўца, 23 V/2 VI1659, Biblioteka Narodowa w Warszawie, mikrofilm (далей BN, mf) 19816.
[12] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 132,134.
[13] A. Przyboś, цыт. праца, s. 721; A. Rachuba, Boje Jana Kazimierza…, s. 416-426; T.Wasilewski, цыт. праца, s. 711.
[14] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska i Związek Braterski wojska litewskiego wlatach 1660-1663, Warszawa 1989, s. 21-22.
[15] Российский Государственный Архив Древних Актов в Москве, f. 389, nr 130, k.419 (прывілей Паца на пасаду абознага); J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s.134; A. Rachuba, Klientela hetmaсska w armii litewskiej z lat 1648-1667, w: Patron i dwór. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI-XVIII w., pod red. E. ^ubas-Urwanowiczi J. Urwanowicza, Warszawa 2006, s. 34; ён жа, Konfederacja Kmicicowska…, s. 35-36. У гэтым месцы варта адзначыць, што адразу ж пасля смерці Камароўскага К. Пац прыняў на сваё імя „асірацелыя” пасля яго баявыя адзінкі — гусарскуюі казацкую харугвы, а таксама дзве кампаніі драгунаў. Акрамя таго, да падначаленых Пацу адзінак належаў таксама рэгімэнт драгунаў, адабраны ў K. Есьмана, які тэарэтычна налічваў 600 пайкоў, новаўтвораная кампанія драгунаў,а таксама дзве казацкія харугвы, што здаўна знаходзіліся ў войску — Міхала Казіміра і ягонага кузэна, надворнага харужага ВКЛ, Канстанціна Ўладзіслава Паца. Усяго, паводле кадравых спісаў, полк Пацаў павінен быў налічваць 1400 коней і пайкоў (гл. кнігу скарбова-вайсковай камісіі ад 1662 г.: LVIA, f.SA, nr 4106, k. 1-296). На самай справе пад канец 1659 г. у яго склад уваходзіла, аднак, не больш чым 1000 чал.
[16] M.K. Пац да A.Г. Палубінскага, Боўск 6 i 9 XI1659, AGAD, AR, dz. V, nr 11209, cz. I,s. 1,17; Д. Касцюшка да Б. Радзівіла, Біржы 7 XI1659, BPAN Kraków, rkps 6184, s.57.
[17] Шырэй на гэтую тэму: K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac…, s. 31-37, 40-46,50-51 (там таксама спіс лістоў і літаратуры па гэтых пытаннях).
[18] На тэму асады Боўска гл.: K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac…, s. 37-48; A.Codello, Wydarzenia wojenne na Żmudzi i w Kurlandii 1656-1660, „Przegląd Historyczny”, t. LVII, z. 1, 1966, s. 59-64; A.A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii w latach 1658-1660, w: Z dziejów stosunków Rzeczypospolitej Obojga Narodów ze Szwecją w XVII w., pod red. M. Nagielskiego, Warszawa 2007, s. 238-244; L. Podhorodecki, Kampania polsko-szwedzka 1659 r. w Prusach i Kurlandii, „Studia i Materiały do Historii Wojskowości” (далей SMHW), t. IV, 1958, s. 242-243.
[19] К. Жэромскі да Б. Радзівіла, Боўск 1 III 1660, AGAD, AR, dz. V, nr 18969, s. 10-11;К. Карлік да Б. Радзівіла, Біржы 11 III 1660, BPAN Kraków, rkps 4011, k. 45-46; J.W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 136.
[20] Senatus consultum z 28 V1660: BCzart., rkps 401, nr 46, s. 135-137; К. Пац да М.К.Паца, Варшава 30 V1660, BCzart., rkps 410, nr 7, s. 25-26.
[21] С. Аборскі да Б. Радзівіла, у абозе пад Вількамірам 3 VII 1660 i bmd, VUB, f.4(A-212), nr 16669,16702; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 137-138.
[22] Авізы з Львова, 5 VIII 1660, GStPK, Berlin — Dahlem, I HA, Rep. 9 (Polen), nr 5gg 14d,k. 124-125.
[23] С. Аборскі да Б. Радзівіла, Каралявец 17 VIII 1660, VUB, f.4 (A-231), nr 18013; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 138. Больш пра пачатак аблогі Вільні: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, Zabrze 2005, s. 290-296.
[24] Ян Казімір да М.К. Паца, Варшава 9 VII 1660, BCzart., rkps 411, nr 30, s. 101; С. Чарнецкі да М.К. Пацa, у абозе пад Барысавам 16 VII 1660, BCzart., rkps 1351, nr 37, s. 153; К. Пац да М.К. Паца, Варшава 17 VII 1660, BCzart., rkps 413, nr 25, s. 79-81; К. Жэромскі да Б. Радзівіла, Вільня 10 VIII 1660, AGAD, AR, dz. V, nr 18969, s. 13; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 138-139.
[25] Галоўныя крыніцы пра дзеянні левага крыла 8 X 1660: улётка Ausführliche Relation von einem Treffen, so zwischen den Generaln Saphia, Czarnecky, Patzen,und dem Moscowietischen General Dolhoruki den 8. Octobr. am Fluss Bahia fürgelauflen (BN, mf 19809), таксама справаздача Пачобута-Адляніцкага (цыт.праца, s. 142-145); гл. таксама разгорнутае апісанне бітвы ў К. Касажэцкага, цыт. праца, s. 314-335 i A. В. Малова, Московские выборные полки солдатского строя в начальный период своей истории 1656-1671 гг., Москва 2006, с. 454-460.
[26] K. Kossarzecki, цыт. праца, s. 337-361.
[27] С. Пшыбароўскі да Я. Радзівіла, Копысь 4 XII 1660, AGAD, AR, dz. V, nr 12561,s. 107-110; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 146,148; K. Kossarzecki, цыт.праца, s. 382-386; А.В. Малов, цыт. праца, с. 462-463.
[28] K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac…, s. 63-67; A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska…, s. 83-89.
[29] М.К. Пац да К. Паца, б. м. д., у: Merkuriusz Polski, wyd. A. Przyboś, Kraków 1960,s. 182; той жа да K. Карліка, Дзісна 19 I1661, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску (далей — НГАБ), ф. 694, воп. 1, nr 300, k. 67-6 7v; Д. Вэхман да Б. Радзівіла, Біржы 25 I1661, BPAN Kraków, rkps 6184, s. 175-176.
[30] Галоўная крыніца, якая апісвае гэтую сутычку — ліст без даты M.K. Паца да K.Паца, у: Merkuriusz…, s. 182-183; гл. таксама Д. Вэхман да Б. Радзівіла, Біржы 3II1661, Lietuvos Mokslu Akademijos Centrine biblioteka w Wilnie (далей LMAB), f.31,nr 850; К. Пац да Б. Радзівіла, Вылкавішкі 7II1661, AGAD, AR, dz. V, nr 11208, cz.II, s. 241.
[31] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 149-150; M. Юдыцкі да М.К. Паца, Дунілавічы 2, 3,8 i 10III1661, BCzart., rkps 1380, nr 32, s. 135-136, nr 35, s. 147-148,151, nr 39, s. 165-167, nr 42, s. 177-179; Д. Вэхман да Б. Радзівіла, Біржы 6НІ 1661, BPAN Kraków, rkps 6184, s. 177-179.
[32] K. Карлік да Б. Радзівіла, Біржы 5 i 20 VII 1661, AGAD, AR, dz. II suplement, nr 577, LMAB,f.31,nr917.
[33] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 151; К. Дабкевіч да Б. Радзівіла, Высокаўшчына 2 VIII 1661, AGAD, AR, dz. V, nr 3089, cz. I, s. 78-79; К. Карлік да Б. Радзівіла, Біржы 3 VIII 1661, LMAB, f.31, nr 919; С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Копысь 12 VIII 1661, AGAD, AR, dz. V, nr 14423, s. 41-44; С. Аборскі да Б. Радзівіла, Кейданы 18 VIII 1661, VUB, f.4 (A-212), nr 16638.
[34] Універсал М.К. Паца да грамадзянаў Упіцкага павета, у абозе пад Друяй 16 VII1661, LMAB, f.31, nr 1238; К. Карлік да Б. Радзівіла, Біржы 27 VII 1661, тамсама, nr 918.
[35] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 151-153; М. Юдзіцкі да К.М. Паца, Дзісна 28 VII, 2 i 8 VIII 1661, BCzart., rkps 1351, nr 14, s. 57-58, nr 45, s. 185, BCzart., rkps 1380, nr 51, s. 213.
[36] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 153-156; A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska…, s. 99-102.
[37] Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza, w: Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów (1630-1707), wyd. H. Lulewicz i A. Rachuba, Warszawa 2003, s.311; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 162-163.
[38] Сам Пац, як і іншыя вядомыя рэгалісты ВКЛ, якія знаходзіліся ў гэты час ў Вільні, апынуўся ў значнай небяспецы і мусіў спешна ўцякаць у Жамойць (гл. K.Дабкевіч да Б. Радзівіла, Вільня 4 XII 1662, AGAD, AR, dz. V, nr 3089, cz. I, s. 138-139; С. Аборскі да Б. Радзівіла, Кейданы 10 XII 1662, VUB, f.4 (A-231), nr 18021).
[39] M.K. Пац падрабязна апісаў гэтыя падзеі ў лісце да караля (Grynkiszki 24 IV1663, AGAD, AR, dz. II, nr 1483, s. 1-2), які потым быў шырока тыражаваныяк афіцыйнае меркаванне двара. Гэты ліст быў распаўсюджаны таксама ў нямецкамоўнай версіі (Copia eines Schreibens, welches S. Gnaden der Herr Patzan Ihr. Kőnigl. Maitt. abgehen lassen, betreffend welcher Gestalt sich die LittauischeArmee Ihr. Kőnigl. Maitt. untergiebet und die Verbrechere und Redelsführer selbstenabstraffen wollen — BN, mf 35120).
[40] Гэтыя праблемы шырока апісаны ў: A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska…,s. 318-336 i K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac…, s. 80-84.
[41] A. Rachuba, Zabójstwo Wincentego Gosiewskiego i jego polityczne następstwa, „Przegląd Historyczny”, t. LXXI, 1980, z. 4, s. 713-721; гл. таксама С. Морштында Б. Радзівіла, b.m.d., AGAD, AR, dz. V, nr 10038, cz. I, s. 54-55 (postscriptum да ліста з 8 VI 1663), таксама postscriptum да ліста з 28 VII 1663, тамсама, s. 71-73; K. Дабкевіч да Б. Радзівіла, Вільня 22 i 29 VII 1663, тамсама, nr 3089,cz. II, s. 53-60.
[42] Б. Радзівіл да С. Морштына, Каралявец 3 VII 1663, AGAD, AR, dz. IV kopie, teka 3,nr 22, k. 6-7v; С. Аборскі да Б. Радзівіла, Кейданы 22 VII 1663, VUB, f.4 (A-213),nr 16748; С. Морштын да Б. Радзівіла, postscriptum да ліста з 28 VII 1663, AGAD,AR, dz. V, nr 10038, cz. I, s. 71-73.
[43] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 185.
[44] J. Maroń, Kampania zadnieprzaсska Jana Kazimierza 1663-1664, w: Od armii komputowej do narodowej (XVI-XX w.), pod red. Z. Karpusa i W. Rezmera, Toruń 1998, s. 73-82; A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska…, s. 346-372; гл. Таксама лісты K. Паца да M.K. Паца, Львоў 9, 10, 13 VII, 10 VIII 1663, BCzart., rkps 429,nr 51-52, s. 201-203, 207-208, BCzart., rkps 410, nr 28, s. 109-110; BCzart., rkps1351, nr 12, s. 49-50.
[45] J. A. Chrapowicki, Diariusz, t. I, opr. T. Wasilewski, Warszawa 1978, s. 422-424;П. Гордон, Дневник, изд. Д.Г. Федосова, т. II (1659-1667), Москва 2002, с. 135; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 184; копія ліста невядомай асобы да Вялікай Польшчы, пісанага ад двара, Biblioteka Zakładu Narodowego im. Ossolińskich we Wrocławiu (далей — BOssol.), rkps 228, k. 117-118; гл. Таксама M.K. Пац да П.Я. Сапегі, з-пад Сервеча 19 VIII 1663 i Прудкоў 4 XI 1663, w: T.Ciesielski, Listy Michała Kazimierza Paca do Pawła Jana Sapiehy z okresu kampanii zadnieprzańskiej 1663/1664 r., „Studia Historyczno-Wojskowe”, t. I, Siedlce 2007,nr 2, s. 230, nr 6, s. 233.
[46] M.K. Пац да П.Я. Сапегі, 15 XII 1663, w: T. Ciesielski, цыт. праца, nr 17, s. 243; авізыз Прудкоў, 25 XII 1663, Biblioteka Jagiellońska w Krakowie, rkps 5, s. 910; авізы з Вільні, 30 XII 1663, BPAN Kraków, rkps 1065, s. 415; Я. Цадроўскі да Б. Радзівіла, Копысь 31 XII 1663, AGAD, AR, dz. V, nr 1867, cz. I, s. 79-85; J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 185-186; A. Rachuba, Opozycja litewska wobec wyprawy Jana Kazimierza na Rosję (1663/4 r.), „Kwartalnik Historyczny”, t. LXXXIX, 1982, z.1, s. 22-24.
[47] J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t. I, s. 443; A. Rachuba, Opozycja litewska…, s. 24-25.Увогуле армія ВКЛ разам з гарнізонам Слуцка налічвала ў гэты час 19 3 74 коней і пайкоў, з чаго на левае крыло прыпадала 9171 коней і пайкоў (ён жа, Wysiłek mobilizacyjny Wielkiego Księstwa Litewskiego wlatach 1654-1667, SMHW, t. XLIII, 2007, s. 59).
[48] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 186-188; J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t. I,s. 443-444; Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 336.
[49] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 188.
[50] Частка крыніц (аднак іх аўтары бралі інфармацыю з чужых рук) успамінае правялікую бітву, якую атрады Паца павінны былі даць у ваколіцах Бранска 22-2511664 высланаму са Смаленска корпусу князя Ю. Баратынскага, які налічваў,падобна, 15 000 чал. (np. W. Kochowski, цыт. праца, s. 261-262; авізы з Магілёва, 31I1664, копія ліста з Вільні 22 II1664, BOssol., rkps 189, s. 1535-1536, za nimiJ. Maroń, Działalność wojskowa…, s. 53). Пра гэтую сутычку не пішуць, аднак,у сваіх дзённіках людзі, якія бралі ў ёй удзел: Я. A. Храпавіцкі, Я. В. Пачобут-Адляніцкі і М. Абуховіч. Іншая вельмі верагодная справаздача ўспамінае толькі, што ва ўручаным 27 студзеня лісце да караля Пац пісаў, што надворны харужы Канстанцін Пац разбіў невялікі маскоўскі атрад, аб „харугвах пабраных, аб некалькіх здабытых рагульках(?)” (BOssol., rkps 228, k. 122-122v). Насамрэч малаверагодна, каб у найбольш важных крыніцах не была апісанана столькі істотная для ходу кампаніі падзея, i таму звесткі пра гэтую сутычку цяжка прызнаць сапраўднымі.
[51] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 192-194; J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t.I, s. 453-456; Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 343-350; K. Пац да M.K.Паца, з абозу з-пад Глухава 6II1664 i з Пуцка (?) 14II1664, BCzart., rkps 1351, nr47, s. 193, rkps 1380, nr 61, s. 251.
[52] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 195-196; J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t.I, s. 457-458; Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 350-351; M.K. Пац да П.Сапегі, b.m.d., w: T. Ciesielski, цыт. праца, nr 20, s. 244-245.
[53] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 198-202; J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t. I, s. 461-465; Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 352-358; BOssol., rkps 228, k. 126-128; J. Maroń, Kampania zadnieprzaсska…, s. 86.
[54] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 206-207; J.A. Chrapowicki, цыт. праца, 1I,s. 467-469; К.Пац да М.К. Паца, bm 15 НІ 1664, BCzart., rkps 1380, nr 1, s. 3-6; A.Kersten, Stefan Czarniecki 1599-1665, Warszawa 1963, s. 508-509.
[55] J.W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 206-207; Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 358-359; копія ліста невядомай асобы, BOssol., rkps 228, k.128-129.
[56] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 207-209; Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 359; копія ліста, BOssol., rkps 228, k. 130-130v; копія ліста прыяцеля з Магілёва, 27 НІ 1664, BPAN Kraków, rkps 1065, s. 417-418; М. Пац да П. Сапегі, Шклоў 12 IV 1664, Archiwum Państwowe w Krakowie, Archiwum Sanguszków (далей AP Kraków, Arch. Sang.), nr 67, s. 245-252.
[57] Я. K. Браніцкі да A. Любамірскага, у Самулках 28 НІ 1664, AGAD, Zbiór Anny Branickiej, nr 166, s. 1-2; С. Аборскі да Б. Радзівіла, Кейданы 18IV1664, VUB, f.4(A-213), nr 16760.
[58] J. W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 194-195.
[59] J.W. Poczobut Odlanicki, цыт. праца, s. 209-210; копія ліста прыяцеля з Магілёва, 27 III 1664, BPAN Kraków, rkps 1065, s. 417-418; Універсал М.К. Паца да княстваў Слуцкага і Капыльскага, Крычаў 29 III1664, AGAD, AR, dz. II, nr 1504; М.К Пацда П. Сапегі, б. д., Крычаў, Чавусы 3 IV 1664, w: T. Ciesielski, цыт. праца, nr 22-23, s. 247-248; Memoriale JM panu Romanowi Danilewiczowi, towarzyszowi rotymej usarskiej, ad referendum JW JM panu wojewodzie wileńskiemu, hetmanowi wielkiemu W. Ks. L. [autorstwa M. K. Paca], Szkіów 8 IV 1664, BCzart., rkps 157, nr32, s. 111-118.
[60] Т. Пэнкальскі да Б. Радзівіла, Слуцк 26 IV 1664, AGAD, AR, dz. V, nr 11560, cz.I, s. 29; С. Морштын да Б. Радзівіла, Варшава 1 V 1664, тамсама, nr 10038, cz. I(bpag.).
[61] М.К. Пац да П. Сапегі, Шклоў 6,16 i 30 V1664, AP Kraków, Arch. Sang., nr 67, s. 235-236, T. Ciesielski, цыт. праца, nr 25-26, s. 250-254; Я. Цадроўскі да Б. Радзівіла,Копысь 19 IV i 1 V 1664, AGAD, AR, dz. V, nr 1867, cz. I, s. 115-117, 119-122; С.Морштын да Б. Радзівіла, Вільня 18 V 1664, тамсама, nr 10038, cz. I, s. 163-164;J. A. Chrapowicki, цыт. праца, 1I, s. 485-487; Z. Wójcik, Traktat andruszowski 1667 roku i jego geneza, Warszawa 1959, s. 158-164.
[62] Найбольш значнай крыніцай, дзе апісана бітва пад Віцебскам, з’яўляецца ўлётка: Gründliche und aussfürliche Relation, von der glücklichen Victoria So Ihr.Grossmächtige Gnaden Herr Wojewoda Smolenski, des GrossFürstentums Lithawenunter Feldherr wieder den Moskowitischen Gen. Chowansky…, BN, mf 27343; гл.таксама авізы з Вільні, 16,25 i 29 VI1664, BOssol., rkps 189, s. 1562,1567, BN, mf27343, а таксама перапіска камісараў на перамовах з Масквой з гэтага перыяду(BCzart., rkps 157).
[63] Камісары да С. Чарнецкага, Зверавічы 14 VII 1664, BCzart., rkps 157, nr 206,s. 649-650; Z. Wójcik, цыт. праца, s. 171-176.
[64] K. Пац да M.K. Паца, Пажайсце 29 VII i 8 VIII 1664, BCzart., rkps 418, nr 59, s. 215-218, rkps 416, nr 30, s. 129-130.
[65] J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t. I, s. 506-510; авізы з Варшавы, 15 VIII 1664,BOssol., rkps 189, s. 1571; M.K. Пац да камісараў, у абозе пад Магілёвам 4 i 5 VIII1664, AGAD, Archiwum Koronne Warszawskie, dz. rosyjski, nr 54/32; Камісары да Яна Казіміра i M. Пражмоўскага, Талачын 9 VIII 1664, BCzart., rkps 157, nr 19-20,s. 43-48; С. Скарбэк да Б. Радзівіла, Слуцк 23 VIII 1664, AGAD, AR, dz. V, nr 14423,s. 89-92.
[66] З Жыровіц з пошты, 20 VIII 1664, BOssol., rkps 189, s. 1572; K. Дабкевіч да Б. Радзівіла, Вільня 24 VIII 1664, AGAD, AR, dz. V, nr 3089, cz. II, s. 158-160.
[67] Pamiętniki Michała Leona Obuchowicza…, s. 362-363; T. Пэнкальскі да Б. Радзівіла,у абозе пад Магілёвам 20 X1664, AGAD, AR, dz. V, nr 11560, cz. I, s. 31-32; авізы забозу ВКЛ 9 X1664, авізы з Варшавы, 8 XI1664, авізы з Вільні, б. д., BOssol., rkps189, s. 1586-1587.
[68] M.K. Пац да П.Я. Сапегі, Вільня 22 VIII 1665, Цэнтральный дэржавній історічній архів Україні, Київ, f.48, op. 1, nr 1025; П.Я. Сапега да M.K. Паца, Расна 26 VIII 1665, BPAN Kraków, rkps 392, k. 48-48v; Ян Казімір да M.K. Паца, пад Серадзам30 VIII 1665, BCzart., rkps 2239, nr 18, s. 71-72; K. Карлік да Б. Радзівіла, Біржы 1IX1665, LMAB, f.31, nr 967; M.K. Пац да П.Я. Сапегі, у абозе пад Плятэрмуйжай 30 IX1665, BCzart., rkps 394, nr 87, s. 555-557.
[69] J. A. Chrapowicki, цыт. праца, t. II, opr. T. Wasilewski i A. Rachuba, Warszawa 1988,s. 73-75; A. Ivanovs, A. Kuznecovs, Dinaburga krievijas valsts seno aktu arhivadokumentos (1656-1666), Daugavpils 2002, t. II, nr 52-53, s. 45-49; A.K. Каліноўскі да Б. Радзівіла, Сведасць 10IX1665, AGAD, AR, dz. V, nr 6277, s. 2; M.K. Пац да П.Я.Сапегі, у абозе пад Плятэрмуйжай 30IX1665, BCzart., rkps 394, nr 87, s. 555-557;авізы з кастрычніка 1665, BOssol., rkps 189, s. 1652.
[70] M.K. Пац да П.Я. Сапегі, у абозе пад Плятэрмуйжай 30IX1665, BCzart., rkps 394,nr 87, s. 555-557; K. Дабкевіч да Б. Радзівіла, Вільня 20 i 26IX1665, AGAD, AR, dz.V, nr 3089, cz. III, s. 73-74,78-84; K. Карлік да Б. Радзівіла, Біржы 7 X1665, LMAB,f.31,nr968.
[71] Theatrum Europaeum, t. X, Frankfurt am Mayn 1677, s. 208; A. Ivanovs, A. Kuznecovs, цыт. праца, nr 53, s. 46-49; M.K. Пац да П.Я. Сапегі, у абозе пад Плятэрмуйжай 30IX1665 i Відзамі 28 X1665, BCzart., rkps 394, nr 87, s. 555-557, nr 104, s. 623-624;данясенне Б. Няклюдава 7 XI1665, BCzart., rkps 399, s. 335.
[72] M.K. Пац да Я. Кетлера, b.m. [IX 1665], BCzart., rkps 159, nr 119, s. 385; J. Кетлер да M.K. Паца, Мітава 22 X 1665, тамсама, nr 154, s. 475-476; K. Карлік да Б.Радзівіла, Біржы 20 X i 22 XI1665, LMAB, f. 31, nr 969, 971. На тэму сітуацыі ў Кароне ў гэты час гл.: M. Nagielski, Rokosz Jerzego Lubomirskiego w 1665 roku,Warszawa 1994, s. 186-233.
[73] P. de Bonzy do H. de Lionne, Warszawa 26 III 1666, BOssol., rkps 2986 (Teki Lukasa),s. 90-91; BCzart., rkps 401, nr 24, s. 77-79; Uniwersał Jana Kazimierz z wezwaniem armii litewskiej do Korony, Warszawa 15 V 1666, Нацыянальная бібліятэка Украіны імя Вернадскага ў Кіеве (далей NBU), f.1, nr 5983, k. 174.
[74] K. Kacprzyński, Wojsko litewskie w walce z rokoszem Jerzego Lubomirskiego, „Miscellanea Historico-Archivistica”, t. XIII, 2001, s. 123-129; A. Rachuba, Wielkie Księstwo Litewskie wobec rokoszu Jerzego Lubomirskiego w latach 1664-1667, praca doktorska napisana pod kierunkiem dr hab. T. Wasilewskiego w Instytucie Historycznym UW, Warszawa 1979, s. 250-251; гл. таксама T. Пэнкальскі да Б. Радзівіла, Кейданы 24 i 30 IV, 2, 9,11,16 i 23 V1666, VUB, f.4 (A-215), nr 16950, 16953, 16956 (A-231), nr 16595, 16962, 16966, 16968; AGAD, Braniccy z Suchej, rkps 124/147, s. 327-328; С. Нямірыч да Фрыдэрыка Вільгельма Гогенцоллера, Ноендорф 4 i 18 VI 1666, Geheimes Staatsarchiv Preussischer Kulturbesitz, Berlin — Dahlem, HA I, Rep. 9 Polen, nr 16/a5, k. 77-80.
[75] AGAD, Braniccy z Suchej, rkps 124/147, s. 331-335, 519; П. дэ Бонзы да Людовіка XIV, Варшава 25 VI1666, BOssol., rkps 2986 (Teki Lukasa), s. 207; авізы з лагера пад Конінам, 10 VII 1666, AGAD, AR, dz. II, неўпарадкаваныя матэрыялы; гл. таксама запіску на тэму ўдзелу арміі ВКЛ у ваенных дзеяннях 1666 г.: VUB, f.3, rkps 2097, s. 636.
[76] A. Codello, Pacowie wobec opozycji Jerzego Lubomirskiego (1660-1667), „Przegląd Historyczny”, t. IL, z. 1,1958, s. 41-43; W. Majewski, Bitwa pod Mątwami, SMHW, t. VII, cz. I,1961, s. 70-78; A. Rachuba, Wielkie Księstwo Litewskie wobec rokoszu…, s. 254-255.
[77] Z. Wójcik, цыт. праца, s. 232-243; A. Rachuba, Wielkie Księstwo Litewskie wobecrokoszu…, s. 256-259; гл. таксама K. Пац да M.K. Паца, Вілкалышкі 9 XI 1666,BCzart., rkps 413, nr 34, s. 111-116.
[78] Я. Цадроўскі да Б. Радзівіла, Менск 3 X 1666, AGAD, AR, dz. V, nr 1867, cz. II, s.99-100; гл. таксама K. Дабкевіч да Б. Радзівіла, Вільня 24 IX 1666, VUB, f.4 (A-205), nr 16120; Пэнкальскі да Б. Радзівіла, Заволкі 21X1666, AGAD, AR, dz. V, nr11557, cz. IV, s. 55.
[79] Diariusz sejmu sześćniedzielnego warszawskiego 1666 r.: LMAB, f.17, nr 12, s. 126;BCzart., rkps 421, nr 60, k. 101-101v (прывілей Паца на булаву вялікую ВКЛ); гл.таксама Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIIIw. Spisy, opr. H. Lulewicz i A. Rachuba, Warszawa 1994, s. 43.
[80] A. Rachuba, Klientela hetmaсska…, s. 35.
[81] Гл. рэестр шкоды ў маёнтках Сапегаў, учыненых арміяй ВКЛ у канцы 1666 г.:LMAB, f.17, nr 135, k. 57-109.
[82] Найбольш цікавая інфармацыя на гэтую тэму ў лістах маршалка ашмянскага Мікалая Ўладзіслава Пшаздзецкага (AGAD, AR, dz. V, nr 12545).
[83] W. Kłaczewski, Abdykacja Jana Kazimierza. Społeczeństwo szlacheckie wobec kryzysu politycznego lat 1667-1668, Lublin 1993, s. 131-132,147-152,168-174; гл. таксама мемарыял M. K. Паца (напісаны ў ліпені або жніўні 1668 г.): „Rationes zatrzymania i wyprowadzenia z kwater wojska W. Ks. L.”, AGAD, AR, dz. II suplement,nr 619.
[84] W. Kłaczewski, Abdykacja Jana Kazimierza. Społeczeństwo szlacheckie wobec kryzysu politycznego lat 1667-1668, Lublin 1993, s. 131-132,147-152,168-174;гл. таксама мемарыял M.K. Паца (напісаны ў ліпені або жніўні 1668 г.): „Rationes zatrzymania i wyprowadzenia z kwater wojska W. Ks. L.”, AGAD, AR, dz. II suplement,nr 619.
[85] Шырэй на гэтую тэму: K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac i jego opozycja przeciwko Janowi III Sobieskiemu, „Barok”, Półrocznik XII/2 (24), 2005, s. 73-77.
[86] Апошнія звесткі на гэтую тэму: K. Bobiatyński, Wojsko i polityka — kilka uwago udziale armii litewskiej w kampaniach przeciwko Turkom i Tatarom w latach 70.XVII w., w: Rzeczpospolita Państwem wielu narodowości i wyznań. XVI-XVIII w.,pod red. T. Ciesielskiego i A. Filipczak-Kocur, Warszawa — Opole 2008, s. 508, 510.
[87] НГАБ, ф. 1703, воп. 1, nr 3, k. 125; Pisma do w. i spraw Jana Sobieskiego, wyd.F. Kluczycki, t. I, cz. I, Kraków 1880, nr 316, s. 685-687; M. Jaworski, Kampaniaukrainna Jana Sobieskiego w 1671 r., SMHW, t. XI, cz. I,1965, s. 88,101-109.
[88] Dyaryusz wojewody witebskiego Jana Antoniego dwoch imion Chrapowickiego jako przyczynek do dziejów czasów Jana Kazimierza, Michała Wisznowieckiego i Jana Sobieskiego, królów polskich…, wyd. J. Rusiecki, Warszawa 1845, s. 263; T. Korzon, Dola i niedola Jana Sobieskiego 1629-1674, t. III, Kraków 1898, s. 68-69; гл. таксама ліст M.K. Паца на соймікі ВКЛ (Вільня 25 XI1671) з высвятленнем прычынзгортвання войска, NBU, f.1, nr 5985, k. 155-156.
[89] M. Jaworski, цыт. праца, s. 116, 122-123; гл. таксама ліст Я. Сабескага да лоўчага Кароны Заленцкага z 31 X 1671, w: Pisma do w. i spraw…, t. I, cz. I, nr329, s. 714-715.
[90] M.В. Пшаздзецкі да M.K. Радзівіла, Вільня 11 МІ 1671, AGAD, AR, dz. V, nr 12545,s. 12-15.
[91] K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 504-505, 511.
[92] Шырэй на гэтую тэму гл.: Michał Kazimierz Pac…, s. 247-251.
[93] M. Матчынскі да Я. Сабескага, Жулкаў 11 XI1672, NGAB, f.694, op. 12, nr 87, k.1-1v; K. Пац да M.K. Радзівіла, Варшава 25 XI1672, AGAD, AR, dz. V, nr 11208, cz.III, s. 74-75.
[94] Найбольш поўнае апісанне часткі паседжання генеральнага з’езду, які насцікавіць, ператворанага пасля ў пацыфікацыйны сойм: L.A. Wierzbicki, O zgodę w Rzeczypospolitej. Zjazd warszawski i sejm pacyfikacyjny 1673 roku, Lublin 2005, асабл. s. 208-262; гл. таксама: K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac…, s. 256-261.
[95] Diariusz J. A. Chrapowickiego (ненадрукаваная частка), Muzeum Narodowe w Krakowie (далей MN Kraków), rkps 169, cz. III, s. 188-189; М. Юдзіцкі да М. К.Радзівіла, Вільня 11V1673, AGAD, AR, dz. V, nr 6168, s. 93-94.
[96] Diariusz Chrapowickiego, M^ Kraków, rkps 169, cz. III, s. 191. Гэтай боязі Пац, зрэшты, не пазбыўся да канца кампаніі. 13 X з абозу пад Шчуровіцамі пісаўда Храпавіцкага, што „незадаволеныя не супакойваюцца i больш думаюць demutationi status, чым пра турэцкую вайну. І сцеражы, Божа, ад смерці караля,бо тады б адразу, не раз’язджаючыся з войска, выбралі караля новага ў абозе” (тамсама, s. 238; гл. таксама K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 509).
[97] BPAN Kraków, rkps 1404, cz. I, s. 164-251; гл. таксама Я. Wimmer, Wojsko polskiew II połowie XVII w., Warszawa 1965, s. 184.
[98] Ojczyste spominki w pismach do dziejów dawnej Polski, wyd. A. Grabowski, t. I, Kraków 1845, s. 198-200; Dziennik nowin, skіadany z wyjątków rу^nych listów, w:Pisma do dziejówi spraw…, t. I, cz. II, nr 501, s. 1315-1317; Diariusz Chrapowickiego,MN Kraków, rkps 169, cz. III, s. 240-249; гл. таксама T. Korzon, цыт. праца, t. III, s.390-394.
[99] Галоўная крыніца, дзе распавядаецца пра дзеянні арміі ВКЛ 11 XI 1673, —паведамленні з-пад Хаціма ад 12 XI 1673, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, wyd. J. Woliński, cz. III, SMHW, t. XI, cz. II, 1965, nr 21, s.290 (больш разгорнутая версія гэтай справаздачы: BCzart., rkps 421, nr 32, k.69-69v); гл. таксама W. Kochowski, Roczników Polski klimakter IV obejmujący dzieje Polski pod panowaniem króla Michała…, wyd. J. N. Bobrowicz, Lipsk 1853,s. 241-242; T. Korzon, цыт. праца, t. III, s. 402-412.
[100] Гэтай мэце служыў перш за ўсё выдадзены ў студзені 1674 г. у друкарні Віленскай Акадэміі панегірык „Virtus dextrae Domini in virtute Polonorum Lithuanorumque ostensa atque Illmo Domino D. Michaeli Casimiro Pac Palatino Vilnensis, Supremo Exercituum Lithuaniae Duci, merecensi, uszwiatensi, vielunensi, lipnicensi, tryscensi etc. etc. Capitaneo, regiae oeconomiae Mohiloviae Administratori et lllmо ac Excellentissimo Domino Michaeli Casimiro Radziwiłł S. R. I. Principi, Duci in Ołyka et Nieswiez, comiti in Szydіo wiec, Mir et Kroze, Procancellario et Exercituum Lithuaniae Campiductori, Praemislensi, Lidensi, Głuchoviensi, Camenecensi, Ostrzensi…”.
[101] Diariusz Chrapowickiego, MN Kraków, rkps 169, cz. III, s. 257.
[102] Перш за ўсё: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją 1672-1676 r., SMHW, t. XIV, cz. I, 1968, s. 141-142; T. Korzon, цыт. праца, t. III, s. 425-427; J. Woliński, Po Chocimie 1673-1674, у: ён жа, Z dziejów wojen polsko-tureckich, Warszawa 1983, s. 60-65;Z. Wójcik, Jan Sobieski 1629-1696, Warszawa 1994, s. 214.
[103] Я. Сабескі да Ф. Чартарыскага, з Валахіі над Прутам, на Давідавым Бродзе, 21XI1673; Копія ліста з-пад Какачанаў, 27 XI1673, w: Pisma do w. i spraw…, t. I, cz. II, nr 506-507, s. 1343-1346; авізы з Львова, 1 XII 1673, Ojczyste spominki…, t. II,s. 285-286; Diariusz Chrapowickiego, MN Kraków, rkps 169, cz. III, s. 257, 259; M. Jemiołowski, Pamiętnik dzieje Polski zawierający (1648-1679), opr. J. Dzięgielewski, Warszawa 2000, s. 418; J. Woliński, Konwokacja 1674 roku a wojna polsko-turecka, w: Z dziejów wojen…, s. 100-101; K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 507-509.
[104] Аўтар піша пра гэта шырэй у артыкуле Michał Kazimierz Pac i jego opozycja…, s.79-92.
[105] Х. Л. Шафгоч да Леапольда І Габсбурга, Крушына 20 VI 1674, w: J. Woliński, Toruński azyl Eleonory Wiśniowieckiej, „Zapiski Towarzystwa Naukowego w Toruniu”, t. XIX, 1953, s. 175-177.
[106] Говербэк да Фрыдрыха В. Гогенцолерна, Варшава 23 X 1674, Urkunden und Actenstücke zur Geschichte des Kurfürsten Friedrich Wilhelm von Brandenburg, t. XIX, Berlin 1906, s. 78; M. Hein, Johann von Hoverbeck. Ein Diplomatenleben aus der Zeit der Grossen Kurfürsten, Königsberg 1925, s. 189.
[107] Авізы з Сокала, 9 X1674, Przyczynki źródłowe do kampanji 1674 r., wyd. J. Woliński, „Przegląd Historyczno-Wojskowy”, t. VI, 1936, s. 87-88.
[108] Авізы з абозу пад Злочавам, 22 X 1674, NBU, f.1, nr 6283, k. 49v-51; Au camp aupres de Husiatin, 5 i 6 XI 1674; De Varsovie, 30 X i 10 XI 1674, Materiały do dziejów…, cz. V, SMHW, t. XII, cz. I,1967, nr 73-74, s. 220-221, nr 76, s. 222, nr 78, s. 222-223; M.K. Пац да камісараў на перамовы з Масквой, у абозе пад Барам 22 XI1674, BCzart., rkps 2114, s. 223; M. Wagner, Stanisław Jabłonowski (1634-1702). Polityk i dowódca, Siedlce 1997,t. I, s. 122-123.
[109] Авізы з Варшавы, 1 XII 1674, NBU, f.1, nr 6283, k. 53v-54; авізы з Кальніка, 2 XII 1674, Przyczynki źródłowe…, s. 91-93; М. К. пац на соймікі, Роўнае 11 XII 1674, AGAD, AR, dz. V, nr 11209, cz. III, s. 47-48.
[110] Авізы з Кальніка, 2 XII 1674, Przyczynki źródłowe…, s. 91-93; Пратэстацыя рыцарства ВКЛ ад 14 XII 1674, Materiały do dziejów…, cz. V, SMHW, t. XII, cz. I,1967, nr 112, s. 245-246; гл. таксама: K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 507.
[111] Напр.: Ян IIІ Сабескі да гетманаў ВКЛ, абоз пад Красным 29 XI 1674, Przyczynki źródłowe…, s. 91 (з памылковай датай 26 XI, правільная — BCzart., rkps 172,s. 499-501); той самы да M.K. Паца, абоз пад Кальнікам 3 XII 1674, Materiały dodziejów…, cz. V, SMHW, t. XII, cz. I, nr 96, s. 233-234.
[112] Diariusz Chrapowickiego, MN Kraków, rkps 169, cz. III, s. 257; Biblioteka starożytna pisarzy polskich, wyd. K. Wójcicki, Warszawa 1843, t. I, s. 268; K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 511-512; A. Codello, Litwa wobec wojny…, s. 142; J. Woliński, Po Chocimie…, s. 63.
[113] В. Сеніцкі да З. Морштына, Орля 31 XII 1674, AGAD, AR, dz. V, nr 14288, cz. I,s. 98-99; С. Незабітоўскі да З. Морштына, Слуцк без даты [канец снежня 1674],тамсама, nr 10481, cz. II, s. 308-310. Напэўна, большасць атрадаў, якія засталіся на Ўкраіне, знаходзяцца ў спісе харугваў, „што з Князем Ягамосцем вярнуліся і многа цяпер застаецца effective”: Sobiesciana z 1675 r., wyd. J. Woliński, „Przegląd Historyczno-Wojskowy”, t. V, 1932, nr 2, s. 225; гл. таксама J. Wimmer, цыт. праца, s. 188.
[114] Ян III Сабескі да M.K. Паца, Явораў 12 i 15 VI1675, ^BU, f.1, nr 5983, k. 263-264v, Sobiesciana z 1675 r., nr 8, s. 230-231; Ян Сабескі да Марыі Казіміры, Львоў 27 VII1675, w: Jan Sobieski. Listy do Marysieńki, opr. L. Kukulski, Warszawa 1962, s. 437-439; M.K. Пац да Яна III, Мерач 21 i 22 VII 1675, AGAD, Archiwum Zamoyskich (далей AZ), rkps 2901, s. 60-61, BCzart., rkps 429, nr 64, s. 265.
[115] Diariusz Chrapowickiego, M^ Kraków, rkps 169, cz. IV, s. 169-176; K. Пац да M.K. Паца, postscriptum да ліста з 6 VIII 1675, BCzart., rkps 415, nr 31, s. 126; M.K. Пац да Яна III Сабескага, Берасце 20 VIII 1675, AGAD, AZ, nr 2901, s. 65-66; Ян Сабескі да Марыі Казіміры, Львоў 15 VIII 1675, w: Jan Sobieski. Listy do Marysieсki…, s. 453-455; Авізы з Львова, 7-10 IX1675, Materiały do dziejów…, cz.IX, SMHW, t. XV, cz. II, 1969, nr 120, s. 223; K. Bobiatyński, M. Nagielski, Testamenty…, s. 126-128 (wstęp).
[116] Diariusz Chrapowickiego, MN Kraków, rkps 169, cz. IV, s. 177-184; авізы з Львова 18 IX1675, AGAD, Zbiór M. Marczaka, nr 7, s. 17-18.
[117] Diariusz Chrapowickiego, MN Kraków, rkps 169, cz. IV, s. 175-176.
[118] Punkta do przywrócenia i ugruntowania konfidentiej między JW i JO Ich MM pp hetmanami W. Ks. L, w Krakowie 30 III umówione i dla pamięci podpisane 1676, Materiały do dziejów…, cz. X, SMHW, t. XVI, cz. I, 1970, nr 4, s. 278-279. Гэты канфлікт абмяркоўваецца мной у артыкуле: Spór o prerogatywy buławy wielkiej litewskiej podczas sejmu koronacyjnego Jana III Sobieskiego w 1676 roku, які будзе апублікаваны ў юбілейным зборніку, падрыхтаваным да 70-годдзя навуковай працы прафесара Юліуша Бардаха.
[119] M.K. Радзівіл да M.K. Паца, з Веерова 5 VI1676, Materiały do dziejów…, cz. X, nr 14, s. 290; авізы з Варшавы, 21 VIII 1676, NBU, f.1, nr 5994, k. 21v-22.
[120] Diariusz Chrapowickiego, MN Kraków, rkps 169, cz. IV, s. 242-246; Універсал M.K. Паца да арміі ВКЛ, Владава 18 VIII 1676, Akty izdavaemye Vilenskoju Archeografićeskoju Kommisieju dlja razbora drevnich aktov, t. IV, Wilno 1870, s. 176-177; Ф. Мартэллі да П. Альт’еры, Варшава 2 IX 1676, BPAN Kraków, rkps 8429, nr 142, s. 104.
[121] Весткі з 14-17 IX 1676, Materiały do dziejów…, cz. XI, SMHW, t. XVI, cz. II, 1970, nr 40, s. 238. Паводле кампуту, які ахопліваў чвэрць службы ад 15 VIII да 15 XI 1676, на Ўкраіну прыбыло 5838 коней і пайкоў. Аднак у гэты склад уваходзяць і тыя адзінкі, якія спазніліся з прыбыццём пад Жураўна і не прымалі ўдзелу ў баях (тамсама, nr 64, s. 259-262).
[122] Найлепшая крыніца для зацікаўленых гэтымі пытаннямі — дыярыуш, які вёў сам Пац у перыяд ад 19 IX да 28 X 1676; гл. Djarjusz Michała Paca 1676, wyd. J. Woliński, „Przegląd Historyczno-Wojskowy”, t. II, 1930, s. 152-156. З апрацовак варта перш за ўсё назваць артыкул Wolińskiego, Żуrawno, w: Z dziejów wojen…, s. 163-181; гл. таксама M. Wagner, цыт. праца, t. I, s. 135-138.
[123] M.K. Пац да A.Г. Палубінскага, абоз пад Жураўнам 2 X1676, Materiały do dziejów…,cz. XI, nr 50, s. 243-244.
[124] На гэтую тэму гл.: K. Bobiatyński, Michał Kazimierz Pac a polityka bałtycka Jana III Sobieskiego, w: Z dziejów stosunków Rzeczypospolitej Obojga Narodów ze Szwecjąw XVII w., pod red. M. Nagielskiego, Warszawa 2007, s. 311-335. Сваю палітыку з 1677-1678 г. Пац падсумаваў у справаздачы, дадзенай на гарадзенскім сойме ў студзені 1679 г.: K. Bobiatyński, Dieznana relacja hetmana wielkiego litewskiego Michała Kazimierza Paca na temat jego polityki wobec planówinterwencji szwedzkiej w Prusach Książęcych w latach 1677-1679, „Zapiski Historyczne”, t. LXXII, 2007, z. 4, s. 101-111.

Наверх

Конрад Бабятыньскі. Адносіны жыхароў ВКЛ да маскоўскага войска ў 1654–1655 г.

Снежня 29, 2007 |


Заключэнне Пераяслаўскай дамовы і як вынік наступ войскаў цара Аляксея Міхайлавіча на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага сталі нечаканасцю для большасці палітычнай эліты Рэчы Паспалітай, але не для жыхароў усходніх земляў дзяржавы. Яшчэ ў другой палове 1653 г. тут не існавала сумненняў, што пачатак вайны з усходнім суседам з’яўляецца пытаннем бліжэйшых месяцаў. Інфармацыя пра канцэнтрацыю значных маскоўскіх сілаў каля мяжы і вялікую падрыхтоўку да баявых дзеянняў дасягала ў гэты час Магілёва, Шклова і Оршы, а змястоўныя рапарты аб нарастанні пагрозы атрымліваў ад сваіх людзей — як літоўскіх, так і каронных — палявы гетман ВКЛ, фактычны галоўнакамандуючы арміі Януш Радзівіл[1].

Нягледзячы на трывожныя данясенні, у першай палове 1654 г. мала было зроблена для таго, каб падрыхтаваць краіну да абароны. Больш за вайсковыя справы Радзівіла ў гэты час займала палітычная барацьба з дваром, і перш за ўсё — барацьба за вялікую булаву ВКЛ, якую ён пасля доўгіх намаганняў урэшце атрымаў 17 чэрвеня 1654 г. Знаходжанне ў Варшаве на паседжаннях сойма прывяло да таго, што ў лагер пад Оршай, дзе збіралася яго армія, гетман прыехаў толькі ў апошнія дні чэрвеня, у той час, калі маскоўскія войскі ўжо некалькі тыдняў знаходзіліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У выніку позна распачатай і вельмі няспешна праведзенай канцэнтрацыі Радзівіл змог сабраць пад сваім началам толькі 4-тысячную армію, якую падтрымлівалі нешматлікія, слабыя з ваеннага пункту гледжання павятовыя харугвы і паспалітае рушанне. Тым не менш у хуткім часе гэтым невялікім сілам давялося першымі сутыкнуцца з арміяй, у шмат разоў большай. Маскоўскія войскі, якія вялі наступленне на ВКЛ, налічвалі каля 70 тысяч салдат. Іх падтрымліваў дапаможны казацкі корпус нежынскага палкоўніка Івана Залатарэнкі (каля 20 тысяч чалавек)[2].

Вялікая дыспрапорцыя ў сілах прывяла да таго, што наступленне царскіх войскаў разгортвалася маланкава. Жыхары памежных тэрыторый ужо ў першыя тыдні вайны сталі перад цяжкім выбарам — ці захаваць вернасць свайму законнаму ўладару Яну Казіміру, ці, ратуючы сваё жыццё i маёмасць, прыняць царскае падданства. Ваенная сітуацыя, аднак, вельмі хутка звузіла поле для манеўра, а адсутнасць магчымасці для рэальнай абароны прывяла да таго, што толькі нешматлікія гарады асмеліліся на супраціўленне. Пераважна праваслаўнае насельніцтва памежжа (перш за ўсё сяляне і мяшчане), прызвычаенае да частых зменаў сваёй дзяржаўнай прыналежнасці, не імкнулася выказваць сваё жаданне да ўзброенага супраціву і часта хлебам-соллю вітала маскоўскія войскі[3]. Найчасцей гэта праяўлялася ў смаленскім ваяводстве і паўночнай частцы віцебскага і полацкага ваяводстваў, якія адносна нядаўна былі пад уладай цара і ў межы Рэчы Паспалітай увайшлі толькі пасля перамір’я ў Дэвуліне (1618) і міру ў Палянаве (1634).

На паўночным фронце, дзе знаходзілася армія Васіля Пятровіча Шарамецьева, галоўнай мэтай наступлення з’яўляліся ўладанні Януша Радзівіла — Невель і Себеж. Невель капітуляваў адным з першых гарадоў — 11 чэрвеня[4]. Да гэтага насельніцтва заклікаў мясцовы дзяржаўца, нейкі Барыс фон Дэрэн, які адразу пажадаў перайсці ў праваслаўе, уступіў у маскоўскую армію і заклікаў навакольную шляхту і сялян зрабіць тое ж самае[5]. Перайсці ў падданства цара адмовіўся мясцовы стараста Ян Карманоўскі, які быў шчаслівы тым, што замест высылкі масквічы яго „пятага выпусцілі”. Не аказвалі супраціву і жыхары Себежа. „Себеж таксама самі, не аддаючы Маскве, не маючы людскай моцы, не пакідаючы цалкам спаліць мусілі”, — даносіў мясцовы намеснік Богдан Ульскі[6]. З данясення, якое прадставіў цару захопнік горада Афанасій АрдзінНашчокін (дагэтуль быў ваяводам Апочкі, а пазней — знакаміты царскі дыпламат), мы даведваемся, што і тут большая частка насельніцтва мела прамаскоўскія сімпатыі, а мясцовыя сяляне пачалі масава выступаць супраць шляхты і выказвацца за падпарадкаванне згаданай тэрыторыі цару[7]. Масквічы хутка занялі Асвею, якая знаходзілася непадалёк і належала падканцлеру ВКЛ Казіміру Лявону Сапегу, якую „цалкам спалілі”, a „насельніцтва ў розныя бакі разбеглася”[8].

Прыкладам памежных гарадоў скарыстаўся і Полацк — галоўны пункт абароны ВКЛ на лініі Дзвіны. Нягледзячы на сваё стратэгічнае значэнне, ён быў цалкам непадрыхтаваны да абароны, фартыфікацыі ўсіх трох замкаў знаходзіліся ў дрэнным стане, а гетман Радзівіл не стварыў тут ніякага гарнізона. Таксама было невядома, хто павінен заняцца будучай падрыхтоўкай да абароны, бо пасля смерці Аляксандра Людвіка Радзівіла (21 сакавіка 1654 г.) урад мясцовага ваяводы быў вакантны і па розных прычынах не перайшоў да літоўскага канюшага Багуслава Радзівіла, які прыкладаў вялікія намаганні ў згаданай справе. У сувязі з гэтым не выклікае здзіўлення той факт, што дух супраціву сярод патэнцыяльных абаронцаў вельмі хутка змяніўся рацыянальнай ацэнкай сітуацыі. Большасць багатых купцоў і навакольнай шляхты папярэдне збегла галоўным чынам да Вільні ці Рыгі, выехаў з горада і мясцовы уніяцкі біскуп. У Полацку застаўся бурмістр Іван Міхновіч, які яшчэ да пачатку аблогі прапанаваў Маскве свае паслугі і запэўніў, што адразу пасля з’яўлення першых царскіх атрадаў ён угаворыць гарадскіх жыхароў адчыніць вароты і прыняць падданства Аляксея Міхайлавіча[9]. Як у хуткім часе аказалася, гэта не былі пустыя заявы. Ужо 30 чэрвеня, праз тры дні аблогі і практычна без барацьбы, Полацк капітуляваў[10]. Узнагародай за пакорнаць стаў выдадзены 17 верасня царом прывілей, які захоўваў папярэднія гандлёвыя прывілеі горада і зацвердзіў кампетэнцыі мясцовага самакіравання[11].

У наступныя некалькі тыдняў услед за Полацкам здаліся іншыя гарады — Дзісна, Друя, Азярышча, Усвят і Іказнь[12]. Зусім іншую пазіцыю занялі абаронцы другога найважнейшага літоўскага цэнтра, які знаходзіўся на Дзвіне — Віцебска. Але тут намінальна не існавала камандуючага, бо мясцовы ваявода Павел Ян Сапега прадбачліва ўхіліўся ад гэтага абавязку, а замяніць яго павінен быў віцебскі падва явода, старадубскі падкаморы Казімір Стравіньскі. Нягледзячы на тое, што ўмацаванні двух гарадскіх замкаў не былі ў лепшым стане, чым полацкія, а гарнізон, які складаўся з рэгулярных адзінак, быў умацаваны толькі аддзелам драгунаў пад камандаваннем Грыгорыя Крыштафа Мажэйкі (100 чалавек), горад супраціўляўся Маскве на працягу 14 тыдняў (аблога пачалася 14 жніўня) і капітуляваў толькі 2 снежня. Неабходна падкрэсліць, што такая працяглая абарона была заслугай перш за ўсё мясцовай шляхты, большасць якой змагалася ў Віцебску, а потым гераічна і да апошняй магчымасці на месцах. Тут, як і ў Полацку, падвялі мяшчане. Частка іх збегла яшчэ да пачатку аблогі, а з прычыны здрады групы жыхароў, якія „паказалі ім [масквічам. — К. Б.] месца не вельмі ўмацаванае”, непрыяцель змог захапіць горад 27 лістапада, забіць большую частку абаронцаў, а тыя, хто працягваў супраціўленне, былі адціснуты да замка і праз некалькі дзён здаліся[13]. Пераможцы не збіраліся вытрымліваць прапанаваных умоў капітуляцыі і жорстка пакаралі ліцвінаў за доўгае супраціўленне. Абаронцаў, якія не пагадзіліся прыняць падданства цара i перайсці ў праваслаўе, не адпускалі на волю, а вывозілі ўглыб Маскоўскай дзяржавы, хаця першапачаткова нават збіраліся іх забіць[14].

Затое меншае жаданне супраціву пад час кампаніі 1654 г. праявіла шляхта Мсціслаўскага ваяводства. Мсціслаў быў мэтай наступлення 15-тысячнай арміі князя Аляксея Трубяцкога. Наступаючы з раёна Бранска, яна ўжо ў канцы чэрвеня без бою захапіла памежны Рослаў. Мсціслаў быў атакаваны непрыяцелем 18 ліпеня. Нягледзячы на цяжкую сітуацыю, кіраўнік абароны ў званні губернатара мсціслаўскі гараднічы Ян Станкевіч катэгарычна адмовіўся адчыніць браму горада, бо спадзяваўся на хуткую ваенную падтрымку арміі ВКЛ, якая знаходзілася пад Оршай. Аднак высланая Радзівілам дапамога спазнілася. Драўляныя ўмацаванні горада аказаліся вельмі слабой заслонай ад артылерыі і праз чатыры дні абстрэлу яны пачалі гарэць. 22 ліпеня ў горад уварвалася маскоўская пяхота, якая пачала забіваць жыхароў[15]. Гэтага лёсу пазбегла большасць шляхты, якая абараняла Мсціслаў, але „пасля падступлення масквічоў, пад выглядам выступлення, пяць харугваў з замка вышлі”, — даносіў Януш Радзівіл[16]. У палон трапіў Станкевіч, які „быў вывезены ў маскоўскую сталіцу, дзе на працягу паўтрэці [два з паловай гады. — К. Б.] у цяжкіх умовах <…> пакутаваў у астрозе”[17].

Асобнай увагі заслугоўвае выпадак Смаленска, захоп якога быў галоўнай мэтай войскаў Аляксея Міхайлавіча ў 1654 г. Выкананне гэтай задачы было ўскладзена на плечы найбольш шматлікай з маскоўскіх армій (каля 41 тысяч салдат), намінальным кіраўніком якой быў цар. Акалічнасці аблогі Смаленска падрабязна прааналізавалі ваенныя гісторыкі. Няма сумненняў, што прычыны падзення гэтай крэпасці пасля амаль трох месяцаў барацьбы неабходна шукаць у ваенных фактарах. Высокай ацэнкі не заслугоўваў ваявода Філіп Казімір Абуховіч, які не меў ні дастатковых ваенных ведаў, ні аўтарытэту сярод сваіх падначаленых. На стан падрыхтоўкі да абароны несумненна паўплываў канфлікт Януша Радзівіла з каралём. Прызначэнне 25 верасня 1653 г. на пасаду ваяводы Абуховіча, які доўгі час заяўляў, што з’яўляецца прыхільнікам каралеўскага двара, сустрэла выразнае непрыняцце гетмана. Прыхільнікі Радзівіла спачатку не хацелі ўпускаць ваяводу ў горад, потым сабатавалі яго рашэнні, і палкоўнік найманых аддзелаў, якія складалі аснову смаленскага гарнізона, Вільгельм Корф адмаўляўся прызнаваць верхавенства Абуховіча. Калі пасля атрымання навін аб пераходзе маскоўскімі войскамі мяжы ўрэшце бакі вырашылі скончыць братазабойчыя сваркі, было запозна, каб навярстаць некалькі страчаных месяцаў. Праведзены ў спешцы рамонт нязначна паправіў дрэнны стан ўмацаванняў, якія не былі цалкам адноўлены пасля знішчэнняў пад час барацьбы ў 1609-1611 і 1632-1633 г., а ў горадзе недастаткова было назапашана прадуктаў харчавання і ваенных матэрыялаў[18].

Аналізуючы ход аблогі Смаленска, нельга не заўважыць, што сярод абаронцаў не было таго духу і жадання барацьбы, што дапамаглі пад час папярэдняй вайны 1632—1633 г. меншаму гарнізону значна даўжэй (амаль год) паспяхова адбіваць атакі арміі Міхала Шейна. Асаблівае расчараванне выклікала смаленская шляхта, якая юрыдычна была абавязана да паўгадовай службы ў мурах горада ў рамках паспалітага рушання. Як паказаў праведзены 9 чэрвеня 1654 г. агляд, свой абавязак выканала толькі 349 шляхцічаў, 156 прыслалі замену, а разам з почтамі было выстаўлена 978 чалавек[19]. Яшчэ да пачатку аблогі частка шляхты, якая, магчыма, разумела малыя шансы на паспяховую абарону, збегла: „з замка паехаўшы, падлеткаў, сялян і простых рамеснікаў на сваё месца пасадзілі”. Тыя абывацелі, якія засталіся ў горадзе, таксама не стараліся сумленна выконваць свае абавязкі з-за „вялікіх папоек, непаслушэнства, сыходамі з кватэр да хатаў, непадпарадкавання трубе, калі абвяшчалася трывога”[20].

Настроі абаронцаў пагоршыліся пасля 26 жніўня, калі адбыўся галоўны штурм маскоўскіх войскаў. Праўда, пасля бітвы, якая працягвалася некалькі гадзін, удалося іх адцясніць, але ліцвіны панеслі істотныя страты, якія маральна ix падарвалі. Яшчэ большым шокам стала навіна аб разгроме 24 жніўня пад Шапялевічамі арміі Януша Радзівіла, што пазбавіла абаронцаў надзеі на дапамогу. Пры пасіўнай пазіцыі Абуховіча, у якога відавочным было нервовае расстройства, актывізаваліся прыхільнікі здачы Смаленска. Аднак трэба падкрэсліць, што ў цяжкі момант за працягванне барацьбы выказаліся перш за ўсё мяшчане. Акрыта баючыся вяртання пад царскі скіпетр, яны заяўлялі, што „калі [існуе] патрэба ў пяхоце, розным сукне, якое схавана, няхай бяруць. Калі прадукты харчавання, то кожны з нас бярэ да сябе: аднаго, двух, ці нават трох, у каго якія ёсць магчымасці, і лёзных людзей прыдавалі чалавек сто”[21]. Зусім іншую пазіцыю выяўляла, аднак, большасць шляхты, якая коштам захавання прывілеяў і маёмасці гатова была прызнаць пераход Смаленска пад уладу Раманавых. Акрамя гродскага суддзі Альбрыхта Галімонта важную ролю ў гэтай групе адыгрываў смаленскі гродскі пісар Казімір Самуэль Друцкі-Сакалінскі — сын кіраўніка гераічнай абароны 1632-1633 г. Самуэля Станіслава (ён, дарэчы, знаходзіўся ў горадзе і памёр у апошнія дні аблогі). Яго паводзіны могуць быць сімвалічным падсумаваннем пазіцыі пакалення нашчадкаў тых жаўнераў, якія часта былі вайсковымі асаднікамі і пад час папярэдняй вайны з Масквой з захапленнем абаранялі зямлю, якая пасля Дэвулінскага перамір’я стала для іх новай айчынай. Сыны ж іхныя адкрыта праявілі здрадніцкую пазіцыю, перайшоўшы ў апошнія дні верасня на бок цара і перацягнуўшы за сабой большую частку гарнізона. У такой сітуацыі Абуховічу нічога не заставалася, як 29 верасня падпісаць капітуляцыю. Большасць насельніцтва, якое знаходзілася ў Смаленску, як і жаўнераў, вырашыла застацца ў горадзе і ў наступныя дні прыняла прысягу на вернасць Аляксею Міхайлавічу[22].

Яшчэ меншую стойкасць у захаванні вернасці Яну Казіміру выказалі ў 1654 г. жыхары другога буйнога горада ўсходняй Беларусі — Магілёва. Ацэньваючы эканамічнае значэнне гэтага цэнтра, які надзвычай дынамічна развіваўся ў першай палове XVII ст., цар прыклаў усе намаганні, каб захапіць яго як мага хутчэй і коштам найменшых ахвяраў. Задачу схіліць магілёўцаў да прыняцця пратэкцыі Аляксея Міхайлавіча ўзяў на сябе шляхціч з пінскага павета Канстанцін Паклонскі, які 1 жніўня пад Смаленскам быў прыняты на царскую службу. Ужо ў якасці маскоўскага палкоўніка ён на чале з невялікім узброеным аддзелам прыбыў 24 жніўня пад Магілёў і пасля дзесяці дзён перамоў угаварыў мяшчан прыняць прысягу новаму ўладару (гэта адбылося 3 верасня)[23].

На такое рашэнне ў значнай ступені паўплывала паражэнне арміі ВКЛ пад Шапялевічамі, пасля якога горад перастаў баяцца магчымых рэпрэсій з боку Януша Радзівіла за здраду законнаму ўладару[24]. Гістарычныя крыніцы, аднак, не пакідаюць сумнення, што гэта быў другарадны фактар, бо большасць насельніцтва Магілёва не мела ніякіх пярэчанняў перад тым, каб перайсці пад уладу Раманавых. Што стала прычынай гэтага? Савецкія гісторыкі ў першую чаргу звярталі ўвагу на спецыфічную структуру гарадскога грамадства. Значны ўплыў мела сярэднезаможнае мяшчанства, якое займалася гандлем, а таму за кошт гандлёвых канцэсій і аблягчэння гандлёвага абмену з Масквой гатова было перайсці пад уладу цара[25] Вялікую падтрымку новая ўлада знайшла сярод шматлікай гарадской беднаты, якая складалася пераважна са значнай часткі ўцекачоў з маскоўскай дзяржавы і з пачатку XVII ст. шукала лепшага жыцця ў ВКЛ. Гэтая група насельніцтва безвынікова на працягу дзесяцігоддзяў змагалася з патрыцыятам за ўплыў у гарадской радзе і ў судзе, тры разы (у 1606, 1610 і 1638) уздымала бунт супраць магістрата. Акрамя згаданага, у гэтым рэгіёне назіраўся моцны ўплыў праваслаўнага духавенства, што было тым фактарам, які часта адыгрываў важную ролю ў прыняцці рашэння аб захаванні вернасці Рэчы Паспалітай ці пераходу на бок Масквы. Неабходна таксама дадаць, што вельмі малы адсотак насельніцтва Магілёва складала шляхта (у руках якой знаходзілася каля 2% гарадскіх дымоў), а ў горадзе не было пастаяннага вайсковага гарнізона[26]. Таму не выклікае здзіўлення, што з адступленнем за Бярэзіну арміі ВКЛ пасля шапялевіцкай паразы не было на каго абаперціся ў абароне і ў горадзе адразу перамаглі капітулянцкія настроі.

Ацэньваючы ўплыў згаданых фактараў на пазіцыю насельніцтва Магілёва ў 1654 г., нельга не ўзгадаць здарэнняў, якія мелі месца непасрэдна перад пачаткам вайны і значна знізілі сімпатыі мяшчан да Рэчы Паспалітый. Асабліва важную ролю адыграў канфлікт горада з адміністратарам магілёўскай эканоміі, літоўскім кухмістрам Мікалаем Гінвілам Пятроўскім, і перш за ўсё з яго падначаленым — магілёўскім падстарастам, скарбным пісарам Станіславам Янам Сшэдзіньскім. Горад абвінаваціў апошняга ў злачынствах, у тым ліку ў крадзяжы 600 злотых з прыбыткаў эканоміі, што належалі каралю, і ў іншых фінансавых злоўжываннях, якія прывялі людзей да вялікіх растрат. Нягледзячы на тое, што кароль прызначыў камісію для вывучэння справы, a калі яе работа скончылася няўдачай, выклікаў Сшэдзіньскага ў надворны суд, прэтэнзіі мяшчан да пачатку вайны так і не былі задаволены. У 1653 г. магілёўцы мелі таксама вялікія прэтэнзіі да Януша Радзівіла, які ў іх уладаннях прызначаў занадта вялікія павіннасці для ўтрымання войска, а таксама патрабаваў паставак правіянту для арміі, якая стаяла лагерам пад Рэчыцай. Да гэтага дадаваліся пастаянныя рэлігійныя спрэчкі. Можна меркаваць, што найбольшае абурэнне сярод праваслаўнага ў сваёй большасці насельніцтва выклікала позва ў каралеўскі суд у лістападзе 1653 г. некалькіх членаў аднаго з праваслаўных брацтваў за тое, што „падняўшы бунт супраць вышэйшай улады Нашай вялікасці” не аддалі адной з цэркваў (Спаскай) сапраўдным уладарам, верагодней за ўсё — уніятам[27].

На працягу наступных месяцаў прамаскоўскія настроі сярод жыхароў Магілёва былі вельмі моцнымі. Найбольш абяздоленыя слаі насельніцтва ў першую чаргу беглі ў шэрагі створанага Канстанцінам Паклонскім палка (напрыканцы 1654 г. ён налічваў каля 4000 чалавек), які ад імя цара займаў навакольныя землі. Калі на пачатку 1655 г. Паклонскі вырашыў вярнуцца на службу Рэчы Паспалітай i 16 лютага пакінуў Магілёў, каб далучыцца да лагера Радзівіла, то насуперак яго жаданню з ім перайшлі толькі 400 жаўнераў. Астатнія, ці каля 90% палка (каманду над якім пераняў сотнік Ілля Бушак і суддзя Павал Акуркевіч), вырашылі застацца ў горадзе. Прычыны такога рашэння былі вельмі складаныя. Без сумнення, магілёўцы маглі быць задаволеныя маскоўскім кіраўніцтвам цягам тых некалькі месяцаў. Цар пацвердзіў іх правы і прывілеі, а яго войска значна менш — у параўнанні з ліцвінамі — спусташала ваколіцы горада. З Магілёва не вывозіліся людзі (што з’яўлялася звычайнай практыкай на большасці занятых тэрыторый), а Аляксей Міхайлавіч паклапаціўся аб бяспецы горада i змясціў у ім вялікі гарнізон. Для большасці бяднейшых магілёўцаў служба ў палку Паклонскага была значным сацыяльным шанцам, які яны не маглі атрымаць у невялікім войску ВКЛ. Цар таксама імкнуўся (і, дарэчы, паспяхова) знайсці падтрымку сярод заможных мяшчан з дапамогай пажалаваных земляў і грашовых падарункаў[28].

Пад час аблогі Магілёва арміяй Радзівіла ў выніку зімовага контрнаступлення (16 лютага — 11 мая 1655) мяшчане ўпарта падтрымлівалі маскоўскі гарнізон і некалькі разоў адхілялі прапановы здацца. „У такім супраціве і ўпартым obstinacji самазабыцці, што extrema pati і пастанавілі загінуць, чым паддацца і прасіць літасці, якія я ім ужо некалькі разоў завуалявана прапаноўваў і ужо два дні чакаю адзнаменавання”, — пісаў 21 лютага Януш Радзівіл[29]. Праз паўтара месяца гетман без ваганняў назваў магілёўцаў „caput rebellionis у гэтых землях”[30]. „Некаторыя настолькі разлютаваныя і злосныя”, — пісаў у сваю чаргу пра мяшчан мемуарыст Мацей Форбек-Леттаў, — „што нават калі б Масква капітулявала і хацела пайсці на пагадненне, то яны нават думаць аб гэтым не жадаюць і не даюць. Прысягнулі ім у царкве, што галовы разам з імі паложаць, харчаваннем з імі дзеляцца, нават дамы свае падпальваюць для лепшай абароны”. Каб падняць маральны дух гарнізона, былі распаўсюджаны чуткі, што пад час штурму 16 лютага ліцвіны здзейснілі жорсткае забойства людзей (у корань высеклі, што вочы выкалваем, жанчынам грудзі жалезам прыпякалі i пятлю накінуўшы вешаем”, а таксама выразалі мясцовых яўрэяў[31]. Дзякуючы нязломнай пазіцыі мяшчан і маскоўскага ваяводы Міхаіла Ваейкава абарона скончылася паспяхова, але Магілёву і яго жыхарам давялося заплаціць надзвычайна высокі кошт за захаванне вернасці цару. Крыніцы сцвярджаюць, што пад час трохмесячнай барацьбы памерла большая частка насельніцтва, галоўным чынам па прычыне эпідэміі. За праўдападобную можна прызнаць лічбу ў 8000 памерлых[32]. На працягу доўгага часу Магілёў так і не аднавіў панесеных людскіх і матэрыяльных стратаў. У цэлым пад час усёй маскоўскай акупацыі да 1661 г. у горадзе колькасць дымоў зменшылася на 75,6%[33]. Напрыканцы неабходна дадаць, што цар не забыўся на заслугі абаронцаў. Пад час яго знаходжання ў Магілёве (10 ліпеня 1655) найбольш заслужаныя асобы атрымалі багатыя ўладанні і каштоўныя падарункі футрам і грашыма, а таксама былі пацверджаны ўсе гандлёвыя прывілеі горада[34].

У сітуацыі, калі дзяржаўныя гарады, якія, як правіла, не дыспанавалі дастатковымі вайсковымі сіламі, паступова да канца 1654 г. траплялі ў рукі праціўніка, адзінымі бастыёнамі ўлады Рэчы Паспалітай ва ўсходніх ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага заставаліся прыватныя цвердзі. Пад час ваенных дзеянняў у 1654—1655 гг. іх абаронцы выказалі больш рашучасці ў барацьбе з маскоўскім войскам, чым, напрыклад, смаленскі гарнізон. Волю да барацьбы праявілі і жыхары замкаў на левым беразе Дняпра, напрыклад, Горы, якія належалі Сапегам, ці Дуброўна — уладанне жамойцкага старасты Ежы Караля Глябовіча. Абодва горада мужна адбівалі атакі ворага аж да кастрычніка, але ўрэшце вымушаны былі капітуляваць (9 кастрычніка — Горы, а 22 — Дуброўна). Галоўная прычына заключалася не ў недахопе людзей, а ў слабых умацаваннях, якія не маглі выстаяць перад агнём артылерыі, а да таго ж у адсутнасці надзеі на якую-небудзь ваенную дапамогу, асабліва пасля падзення Смаленска[35].

Маскоўскаму націску супрацьстаялі Стары Быхаў (уладанне Сапегаў) і Слуцк, які належаў Багуславу Радзівілу, а таксама размешчаныя значна далей на захад Ляхавічы і Нясвіж. Гэта было магчымым толькі дзякуючы прадбачлівасці ўладальнікаў гэтых гарадоў. Паколькі яны былі найбольш заможнымі магнатамі, то мелі ў сваім распараджэнні дастаткова сродкаў на падрыхтоўку ўмацаванняў для адбівання атакаў праціўніка. Таму яны маглі забяспечыць гарады значна большымі залогамі, чым большасць дзяржаўных гарадоў, а таксама паставіць значныя запасы харчавання і ваенных матэрыялаў. У гэтай сувязі не выклікае здзіўлення, што шляхта і мяшчане, якія адчувалі падтрымку моцнага ваеннага гарнізона, не мелі паражэнцкіх настрояў, бралі актыўны ўдзел у барацьбе і выдатна падтрымлівалі прафесійнае войска.

Першым стаць на шляху праціўніка мусіў Стары Быхаў. У першыя дні верасня 1654 г. ён быў акружаны прыбылымі з поўдня казацкімі аддзеламі Івана Залатарэнкі. Стары Быхаў быў сучаснай фартэцыяй, аточаны ўмацаваннямі старагаландскага тыпу, што з 1620-х г. пастаянна развіваліся і абнаўляліся[36]. Пад іх заслонай у першыя месяцы вайны схаваліся тысячы прадстаўнікоў беларускай шляхты з сем’ямі, а таксама сяляне з уладанняў Сапегаў, перш за ўсё з Талочына і Бялынічаў. Па ацэнцы Канстанціна Багушевіча, які кіраваў падрыхтоўкай да абароны, на 13 ліпеня 1654 г. у горадзе знаходзілася каля 3000 здольных ваяваць чалавек, што складалі 21 харугву (намеснікам гетмана быў абраны Крыштаф Пагірскі). Тэрмінова адбываўся рамонт умацаванняў, узмацняліся вал і бастыёны, папаўняліся запасы ваенных матэрыялаў, харчавання і корму для коней[37]. Дзесьці ў жніўні ў Стары Быхаў прыбылі найміты — пяхота і драгуны, якія пазней склалі аснову гарнізона. Як паведамлялі ў канцы снежня 1654 г., крэпасць павінны былі абараняць 4 наёмныя харугвы, 100 драгунаў, 17 сотняў мяшчан і шматлікія сяляне — агульнай колькасцю каля 3000 чалавек[38]. У горадзе неабходна было забяпечыць такія запасы мукі, якіх хапіла б для выпякання хлеба на працягу года, а запасы солі, праўдападобна, былі яшчэ большыя. Па дадзеных на 1655 г. артылерыя налічвала 4 цяжкіх і 26 палявых гармат[39].

Не выклікае здзіўлення, што так комплексна падрыхтаваная да абароны фартэцыя без вялікіх праблемаў адбівала атакі казацкіх войскаў, якія былі абсалютна непадрыхтаваныя да штурму сучасных умацаванняў і не мелі адпаведнай артылерыі. Пасля барацьбы, якая працягвалася з 8 верасня па 28 лістапада, казакі былі вымушаны зняць аблогу і з вялікімі стратамі адысці[40]. Да Старога Быхава яны вярнуліся праз паўгода — 17 мая 1655 г., непасрэдна пасля адступлення з-пад Магілёва войскаў Януша Радзівіла. За гэты час Казімір Лявон Сапега змог яшчэ больш узмацніць сілы абаронцаў за кошт 1200 найманых жаўнераў[41]. Агульная колькасць абаронцаў, аднак, значна паменшылася ў выніку выезда ўглыб ВКЛ вялікай колькасці шляхты і мяшчан, якія разумелі, што новае наступленне маскоўска-казацкіх войскаў прывядзе да адрыву горада ад краіны на доўгія месяцы[42]. Нягледзячы на тое, што з кожным месяцам ваенная сітуацыя ў Вялікім Княстве пагаршалася, Стары Быхаў на працягу ўсяго 1655 г. адбіваў чарговыя штурмы і вытрымліваў працяглыя аблогі спачатку казацкіх войскаў, якімі камандаваў боржнінскі палкоўнік Самойла Курбацкі, a потым — амаль 10-тысячнай маскоўскай арміі на чале з Аляксеем Трубяцкім[43]. Крэпасць заставалася ў руках ліцвінаў аж да снежня 1659 г., калі ў выніку хітрасці яна была здабыта царскім войскам. Пазіцыя яе абаронцаў яшчэ дзесяцігоддзі з’яўлялася прыкладам вернасці і стойкасці для іншых абывацеляў Рэчы Паспалітай. Яшчэ Ян III Сабескі, выдаючы 20 сакавіка 1676 г. прывілей, у якім пацвердзіў усе ранейшыя пажалаванні для жыхароў Старога Быхава, даў ім права свабоднага гандлю на рэках Кароны і Літвы, звольніў ад падаткаў на 20 гадоў і выказаў надзею, што „іншыя нашыя падданыя, духавенства і шляхта, да такой жа цноты і веры, і абароны супраць непрыяцеля, ахвоту і прыклад з іх будуць браць”[44].

На працягу ўсёй вайны Рэчы Паспалітай з Масквой непрыяцеля ў свае сцены не прапусціла і слуцкая цвярдыня. Яшчэ летам 1654 г. Багуслаў Радзівіл значна павялічыў яе гарнізон, а губернатарам прызначыў Вільгельма Паттэрсана — оберштерлейтэнанта свайго пяхотнага палка. Пасля чарговых папаўненняў, якія адбыліся пасля няўдачы контрнаступу арміі ВКЛ зімой — вясной 1655 г., слуцкі гарнізон налічваў больш за 1000 прафесійных жаўнераў. Акрамя гэтага да барацьбы былі гатовыя 4 палкі гарадской міліцыі, якія тэарэтычна маглі мець да 1800 чалавек, і гэта сведчыць пра тое, што амаль усё дарослае насельніцтва было абавязана прымаць удзел у абароне[45]. З пачатку 1655 г. у Слуцку праводзіліся інтэнсіўныя работы над умацаваннямі, адбывалася мадэрнізацыя існуючых і ўзвядзенне новых. Пасля заканчэння аблогі Магілёва ў горад прыбыў „для завяршэння новай фартэцыі” сам князь Багуслаў, пад наглядам якога была скончана будова новай цытадэлі і сучасных, накшталт бастыённых, умацаванняў вакол горада[46]. Падаецца, што знаходжанне князя значна павысіла настрой насельніцтва і шматлікіх бежанцаў, якія шукалі тут сховішча перад новым наступленнем маскоўска-казацкіх войскаў.

Упершыню жыхары Слуцка ўбачылі маскоўскую армію 2 верасня 1655 г., калі да іх горада падышлі палкі АляксеяТрубяцкога. Як аказалася, сілы праціўніка былі настолькі слабыя, што 6 верасня, пасля кароткага артылерыйскага бою, ён адступіў і накіраваўся ў бок Нясвіжа, страшэннаспусташаючы на сваім шляху Навагрудчыну. Другі раз Трубяцкі з’явіўся пад Слуцкам 27 верасня разам з казацкай дапамогай (каля 5000 салдат), прыведзенай з-пад Вільні Васілём Залатарэнкам. Другая „аблога” працягвалася толькі два дні, бо горад у чарговы раз быў дасканала падрыхтаваны да абароны. Ужо 30 верасня, калі гарнізон зноў адказаў агнём на прапанову здацца і высветлілася, „што Слуцккрывёю, а не лістамі трэба здабываць”, Трубяцкі канчаткова адмовіўся ад аблогі горада. Неабходна адзначыць, штогэта былі адзіныя спробы атакаваць крэпасць пад час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой, бо надалей царскія войскініколі не адважваліся ісці непасрэдна на Слуцк. У значнайступені гэта было вынікам палітыкі, якую праводзіў уладаргорада (галоўным чынам у дачыненні да казакаў), а таксама сведчаннем моцы фартыфікацыі і гарнізона[47].

Ужо ў 20— 30-я г. ХХ ст., і ў значна большай ступені пасля 1945 г., савецкая гістарыяграфія імкнулася даказаць, што пад час ваенных дзеянняў, якія праводзіліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1654—1655 г., большасць насельніцтва прагна чакала прыходу царскіх войскаў, якія павінны былі вызваліць іх з-пад прыгнёту і ярма магнатаў i шляхты. Асабліва беларускія сяляне і пераважная частка мяшчан, як даказвалася, масава выступалі супраць сваіх прыгнятальнікаў і адкрыта падтрымлівалі братнюю (шматразова падкрэслівалася пры гэтым этнічнае адзінства рускага і беларускага „народаў”) маскоўскую армію ў барацьбе з войскам Януша Радзівіла. Гэтая дапамога праяўлялася ў разгроме атрадаў мясцовай шляхты, здабычы інфармацыі аб перамяшчэннях арміі ВКЛ ці прыняцці пад свой кантроль пакінутых шляхтай гарадоў з далейшай іх перадачай Маскве[48].

Як мы ўжо ведаем, выпадкі масавага пераходу насельніцтва на бок Аляксея Міхайлавіча былі на першым этапе вайны — кампаніі 1654 г. — хутчэй правілам, чым выключэннем. Аднак прычыны такой з’явы нельга шукаць у класавай барацьбе, і толькі часткова — у рэлігійных фактарах. Найбольш важную ролю адыграла агульная ваенная сітуацыя і вялізная дыспрапорцыя сілаў праціўнікаў, якая адразу прыгаворвала ліцвінаў да паражэння ва ўзброенай барацьбе, а вялізныя прасторы Вялікага Княства — да маскоўскай акупацыі. У сітуацыі, калі Рэч Паспалітая не магла гарантаваць сваім жыхарам абарону, адзіным спосабам уратавання жыцця і маёмасці было прыняцце царскай пратэкцыі. Найбольш важную ролю для мяшчан (Магілёў, Полацк) адыгрывалі спадзяванні на атрыманне новых гандлёвых прывілеяў і паляпшэнне гаспадарчага абмену з Масквой, а таксама надзеі на атрыманне ад цара маёмасных і грашовых канцэсій.

Першыя тыдні акупацыі, адзначаныя забойствамі і рэпрэсіямі непрыяцеля, прывялі да таго, што папярэдне пазітыўнае і нават прыязнае стаўленне мясцовага насельніцтва ў хуткім часе кардынальна змянілася. Новая ўлада масава пачала вывозіць на ўсход людзей, нават з тых гарадоў, якія добраахвотна прынялі вярхоўную ўладу цара (як, напрыклад, з Полацка). На тэрыторыі на ўсход ад Бярэзіны, якая традыцыйна лічылася мяжой Русі, асабліва жорстка трактавалі каталікоў, якіх лічылі найбольш небяспечным элементам, падатлівым да бунтарскіх настрояў. Углыб дзяржавы Раманавых перасялялі не толькі шляхту, але і прадстаўнікоў іншых сацыяльных групаў. Шматлікія рамеснікі з іх вытворчасцю былі вывезены ў маскоўскія гарады, а дзесяткі тысяч сялян разам з сем’ямі і здабычай трапілі ў баярскія ўладанні, спустошаныя пад час эпідэміі чумы, што гаспадарыла ад жніўня да кастрычніка 1654 г. Усходняя частка Вялікага Княства сістэматычна знішчалася і рабавалася, і такім чынам паступова ператваралася ў пустэчу[49].

Згаданыя фактары прывялі да таго, што нават тая частка насельніцтва, якая яшчэ паўгода таму радасна вітала чужыя войскі, цяпер з нецярпеннем чакала вяртання пад уладу Яна Казіміра. Выпадак такі адбыўся хутка — у студзені 1655 г. Менавіта ў гэты час пачалося контрнаступленне арміі ВКЛ, якую падтрымаў моцны каралеўскі корпус. Першыя перамогі войска Януша Радзівіла — захоп такіх гарадоў па лініі Дняпра, як Дуброўна, Орша, Копысь — прывялі да таго, што не толькі шляхта, але і мяшчане разам з сялянамі з беларускіх земляў пачалі масава пераходзіць на бок ліцвінаў. На тэрыторыі дзеянняў галоўных сілаў Радзівіла практычна толькі магілёўцы па ўжо вядомых нам прычынах захавалі вернасць цару, у той час як пад уладу Рэчы Паспалітай добраахвотна вярнуліся жыхары такіх гарадоў на левым беразе Дняпра, як Мсціслаў, Горы, Горкі, Радам, Крычаў, Чавусы[50].

Незадаволенасць новай уладай назіралася ў гэты час і ў Смаленску. На чале часткі шляхты і мяшчан, якія, падобна, сур’ёзна разважалі пра вяртанне пад уладу Рэчы Паспалітай, павінен быў стаць Казімір Друцкі-Сакалінскі з братамі Ляпуновымі. Але ў сувязі з тым, што ў Смаленску знаходзіўся моцны ваенны гарнізон, не існавала магчымасці падняць адкрыты бунт і перайсці пад уладу ліцвінаў. Акрамя гэтага, Аляксей Міхайлавіч з вялікай баязлівасцю атрымліваў паведамленні пра падобныя настроі і загадаў у выпадку патрэбы караць смерцю лідэраў бунтаўшчыкоў, a ўпартых — вывозіць разам з сям’ёй углыб Маскоўскай дзяржавы[51].

Пад час зімова-вясновага контрнаступлення ў 1655 г. войскі Рэчы Паспалітай часта знаходзілі падтрымку з боку аддзелаў мясцовых сялян, якіх у крыніцах называюць „шышамі”. Асабліва каштоўнай такая дапамога стала пад час барацьбы на тэрыторыі смаленскага і мсціслаўскага ваяводстваў, дзе яшчэ з восені 1654 г. сяляне масава арганізоўвалі атрады самааховы, мэтай якіх была абарона насельніцтва ад рабаванняў з боку масквіцінаў і прыгнёту царскай адміністрацыі. Да вострых выступленняў супраць акупантаў дайшло, напрыклад, у Калеснікаўскай воласці (недалёка ад Мсціслава), а таксама ў Любавіцкай ды Мікулінскай валасцях, размешчаных у раёне Смаленска. Напрыклад, калі на пачатку студзеня 1655 г. да любавіцкай воласці падышло 600 коннікаў ВКЛ, то адразу ж да іх далучылася каля 3000 сялян, якія ліквідавалі мясцовыя маскоўскія гарнізоны, а палонных перадалі ў галоўны лагер Радзівіла. Сялянскія аддзелы, якімі часта камандавалі высланыя з арміі Радзівіла афіцэры, дзейнічалі супольна з гетманам да моманту адыходу войскаў ВКЛ з-пад Магілёва, дапамагалі ў знішчэнні палявых аддзелаў непрыяцеля на тэрыторыі аж да Дарагабужа і Рослава — фактычна да мяжы, вызначанай у Палянаве. Тым не менш, маскоўскія гарнізоны заставаліся ў большасці буйных гарадоў, а ліцвінам не хапала сілаў, сродкаў і часу, каб іх адтуль выбіць[52].

Выпадкі пераходу насельніцтва на бок ВКЛ, хоць і ў значна меншай ступені, мелі месца і ў першай палове 1655 г. на тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў. Большы скепцытызм у заявах аб жаданні вярнуцца пад уладу Рэчы Паспалітай з’яўляўся вынікам таго, што на наддзвінскі фронт Януш Радзівіл накіраваў толькі невялікую частку сваіх сілаў, у той час як астатнія былі скіраваныя на вяртанне гарадоў на Дняпры. Цяжар вядзення барацьбы ў раёне Полацка і Віцебска прыпаў перш за ўсё на слаба дысцыплінаваныя і значна горш (у параўнанні з рэгулярнай арміяй) трэніраваныя валюнтарысцкія фармаванні, з якімі насельніцтва па відавочных прычынах баялася блізка супрацоўнічаць. Аднак, нягледзячы на гэта, і тут назіраліся прыклады поспехаў дзякуючы дапамозе мясцовых жыхароў. Найбуйнейшым быў захоп 21 студзеня 1655 г. падначаленымі Яна Мянжыньскага замка ў Азярышчы. „Пан Мянжыньскі, палкоўнік валюнтарскі, з добразычлівымі сялянамі ўварваўся ў езярышчынскі замак, звязаўшыся з мяшчанамі, што там былі, і Маскву выразалі, а мне Філемона, Самсановіча, Пушчына [пляменніка маскоўскага ваяводы смаленскага Грыгорыя Пушкіна. — К. Б.] з жонкай і некалькімі дзясяткамі баяраў прывялі”, — даносіў вялікі гетман літоўскі. Пад час атакі было забіта 36 ратнікаў, і толькі 4 змаглі збегчы[53].

Пра тое, як уплывала актуальная ваенная сітуацыя на пазіцыю насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, могуць сведчыць яго паводзіны пад час ваенных дзеянняў летам — восенню 1655 г. У тыя месяцы армія ВКЛ, дэмаралізаваная і фізічна разгромленая пасля фіяска зімова-вясенняга контрнаступлення, практычна без баёў адыходзіла на захад, а тым часам да маскоўскага войска (якое ў чарговы раз падтрымалі казакі Івана Залатарэнкі) практычна без баёў пераходзілі чарговыя гарады на чале з Менскам, Вільняй, Коўнам і Горадняй[54]. Частка насельніцтва ратавалася ўцёкамі на незахопленыя ворагам землі, што фактычна азначала страту амаль усяго нажытага. Альтэрнатывай было як мага больш хуткае прыняцце царскай пратэкцыі, хоць i гэта не заўсёды абараняла ад рэпрэсій і не давала гарантый захавання жыцця. Аднак, трэба адзначыць, што калі шлях перамяшчэння царскіх і казацкіх войскаў, як і годам раней, азначаў масавыя забойствы і рабаванні, то царская палітыка ў дачыненні да насельніцтва тэрыторый, што былі ўжо занятыя, значна змянілася. Цяпер Аляксей Міхайлавіч загадаў значна мякчэй, чым у 1654 г., ставіцца да насельніцтва, і перш за ўсё перацягваць на свой бок шляхту, якой гарантавалася захаванне свабоды веравызнання, вольнасці, правоў і маёмасці. Лібералізацыя палітыкі была асабліва відавочнай пасля ўступлення на тэрыторыю Літвы шведскіх войскаў і прыняцця пратэкцыі караля Караля Х Густава шляхтай і войскам, што сканцэнтраваліся ў раёне Кейдан. Няма сумнення, цар імкнуўся абяцаць насельніцтву больш, чым шведы, і такім чынам зменшыць жаданне апошняга пераходзіць на шведскі бок, схіліць да вяртання да гаспадаркі і, такім чынам, пачаць працэс нармалізацыі ўнутранага жыцця на занятых яго войскам землях ВКЛ[55].

Агульная палітычная сітуацыя (у тым ліку акупацыя ўсяго Каралеўства шведамі і ўцёкі Яна Казіміра ў Сілезію), ваенны ўціск, а таксама перамены ў маскоўскай палітыцы прывялі да таго, што восенню 1655 г. прыняцце пратэкцыі цара набыло масавы характар. Пра гэта сведчыць выдадзены рэестр шляхты (налічвае 2058 асобаў), якая ў той час „біла чалом” цару, хоць гэты дакумент, верагодна, і не змяшчае прозвішчы ўсіх, хто рашыўся на такі крок[56].

Рост прамаскоўскіх настрояў сярод шляхты, а таксама ўзрастанне незадаволенасці шведамі прывялі да таго, што ў ВКЛ стала павялічвацца колькасць прыхільнікаў канцэпцыі блізкага саюзу з усходнім суседам. Гэтая тэндэнцыя, якая, без сумнення, заслугоўвае больш грунтоўнага даследавання, умацавалася ў канцы 1655 — пачатку 1656 г. Яна, праўда, не прывяла да ўмацавання царскай улады на занятай тэрыторыі, але выклікала ў насельніцтва думкі аб палітычным збліжэнні Рэчы Паспалітай з Масквой у наступныя месяцы. Праявай гэтага стала заключэнне 3 лістапада 1656 г. у Немяжы пад Вільняй перамір’я, якое прадугледжвала абранне цара на трон Рэчы Паспалітай і супольныя дзеянні дзвюх дзяржаў у вайне са Швецыяй.

Пераклала Любоў Козік


[1] Гл.: Федорук Я. Міжнародна дипломатія і політика України. 1654-1657. Ч. 1: 1654 рік. Львів, 1996. С. 20; а таксама карэспандэнцыю таго часу: A. Трэбіцкі да Я. Радзівіла, Львоў, 12. VIII. 1653. Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу. Ф. IV. № 133, а. 41v — 42v; П.K. Вяжэвіч да Я. Радзівіла, б. м. д. [Смаленск, жнівень 1653], тамсама, k. 51-51v; С. Бяляцкі да Г. Мірскага, Смаленск, 24.VIII.1653, тамсама, а. 51v — 52v; розныя навіны з-пад маскоўскай мяжы, прывезеныя Я. Радзівілу з Магілёва мазырскім суддзёй С. Аскеркам [жнівень 1653], тамсама, а. 54-54v; Я. Радзівіл да С. Карыцінскага, абоз пад Рэчыцай, 8.IX. 1653, тамсама, а. 55; Ф.К. Абуховіч да Я. Радзівіла, Горкі 31.I.1654 //Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 14. Вильно, 1904. С. 48-49.
[2] Падрабязней пра колькасць сілаў абодвух бакоў на пачатку кампаніі 1654 г.: Bobiatyński K. Działania posiłkowego korpusu koronnego na terenie Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654-1655 // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XLI. 2004, s. 61 (спасылка 1); ён жа. Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654-1655, Zabrze 2004, s. 35-38, 47—48; A. Rachuba, Wysiłek mobilizacyjny Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654-1667 // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XLIII. 2007. S. 43-44.
[3] У сваёй прапагандзе цар імкнуўся паказаць вайну з Рэччу Паспалітай як канфлікт, у аснове якога ляжаць рэлігійныя праблемы. 21 траўня 1654 г., перад выездам на фронт, ён выдаўграмату да жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, у якой паведамляў, што пераходзіць мяжу як абаронца прыгнечаныхправаслаўных вернікаў, і заклікаў насельніцтва не супраціўляцца маскоўскаму войску, гарантуючы ўзамен захаванне правоў і маёмасці (Гл.: Витебская старина. Изд. А. Сапунов. Т. 4.Ч. 2. Витебск, 1885. № 4. С. 29-30); Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века. Москва, 1974. С. 135.
[4] Даты пададзены на аснове грыгарыянскага календара.
[5] Витебская старина. № 1. С. 12; № 81. С. 265-266.
[6] Гл.: relację Jana Drozdowskiego (starosty drujskiego i sapieżyńskiego) oraz Bohdana Ulskiego (namiestnika siebieskiego) do księżny [zapewne Marii Radziwiłłowej], pisaną 3 VII 1654 w Sapieżynie, dołączoną do listu K. Stryszki do J. Kettlera z 7 VII 1654 //Latvijas valsts vēstures arhivs w Rydze (далей LVVA), fond 554,apr. 1, nr 486, k. 96.
[7] Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов: В 3 т. Т. 2. Минск, 1960. № 34. С. 62-64.
[8] J. Drozdowski i B. Ulski do M. Radziwiłłowej (?), Sapieżyn 3 VII1654 // LVVA, fond 554, apr. 1, nr 486, k. 96.
[9] Белоруссия в эпоху феодализма… № 32. С. 62-64; K. Bobiatyński. Od Smoleńska do Wilna… S. 39-40.
[10] Раней на аснове рапарта В. П. Шарамецьева (гл.: Очерк военных действий боярина Василия Петровича Шереметьева в 1654 г. // Исследования по истории эпохи феодализма. Москва,1994. С. 121-122) даведаўся, што Полацк праўдападобна быўзаняты ўжо 27 чэрвеня, праз некалькі гадзін пасля пачаткуаблогі (Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna…, s. 40). Гэтаму,аднак, пярэчыць ужо некалькі разоў вышэй цытаваная рэляцыя Я. Драздоўскага i Б. Ульскага, якія пісалі, што „на працягу трох дзён масквічы, аблажыўшы Полацк вялікім войскам,стаялі і штурмавалі. Яго абаранялі як шляхта, так і мяшчане,што засталіся. Да той Масквы чатыры харугвы з замка былівыйшлі і сутыкнуліся з імі; і тыя чатыры харугвы шляхецкія Mасква апанаваўшы, немалую шкоду слаўнай шляхце ўчыніла, і тая, не могучы далей з імі справіцца, тыл паказала і разбегчыся ўсе мусілі, і з той прычыны, калі замак не меў ніводнага жаўнера сабе ў падмогу, мусілі шванкаваць і паддавацца”.На дзень 30 чэрвеня датаваў капітуляцыю Полацка (таксамапасля трохдзённай абароны) таксама A. С. Радзівіл (Pamiętniki o dziejach w Polsce, wyd. A. Przyboś i R. Żelewski, t. III, Warszawa 1980, s. 421, 428). Гісторыі Полацка ў 1654- 1655 гг. аўтар прысвяціў асобны артыкул, які ў хуткім часевыйдзе па-беларуску і па-польску.
[11] Белорусско-российские связи. Сборник документов (1570—1667) /изд. Л. С. Абецедарский. Минск, 1963. №282. С. 302-303.
[12] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 40-41.
[13] На гэтую тэму гл. вельмі цікавыя „Relację o zdobyciu Witebskaw 1654 roku”, Archiwum Państwowe w Krakowie, Oddział na Wawelu, Archiwum Sanguszków, rkps 67, s. 339, i лаудум абаронцаў Віцебска, Казань 20 IX 1655, у: АВАК. T. XIII. Вильно, 1886.С. 93-98.
[14] Шырэй на тэму аблогі Віцебска гл.: Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna….. S. 124-128; Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия…..С. 166; гл. спіс жыхароў віцебскага ваяводства, якія „білі чалом” цару і перайшлі ў праваслаўе: Витебская Старина…С. 302-314; Записки ОРСА. С.-Петербург, 1861. Т. II. С. 736-738(загад цара для В. П. Шарамецьева па пытанні стаўлення дажыхароў Віцебска).
[15] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 41-42.
[16] J. Radziwiłł do J. Tyszkiewicza, Wilno 8 VIII 1654; Ojczyste spominki w pismach do dziejów dawnej Polski, wyd. A. Grabowski,t. I, Kraków 1845, s. 112.
[17] Metryka Litewska. Księga wpisów nr 131. Оpr. A. Rachuba. Warszawa 2001. Nr 1065. S. 355-356.
[18] Гл.: Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 64-78; Kroll P.Obrona Smoleńska w 1654 r. // Staropolska sztuka wojennaXVI—XVII wieku. Prace ofiarowane Profesorowi Jaremie Maciszewskiemu / red. M. Nagielski, Warszawa 2002. S. 151-172; Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия….С. 31—45; ён жа. Война за Белоруссию и освобождение Смоленска в 1654 г. // Историческиезаписки. № 37. 1951; Mienicki R. Utrata Smoleńska w r. 1654i sprawa Obuchowicza // Kwartalnik Litewski. Т. IV. 1910. R. I.S. 41-66; Wstęp // Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów (1630-1707) / wyd. H. Lulewicz i A. Rachuba. Warszawa2003. S. 106-115.
[19] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 69-70; Kroll P. Op.cyt. S. 158.
[20] Relacyja obsydji i dedycji Smoleńska, Biblioteka Muzeum im. Ks.Czartoryskich w Krakowie (dalej BCzart.), rkps 147, nr 182, s.870-872; гл. таксама Kroll P. Op. cyt. S. 169.
[21] Relacyja obsydji…, BCzart., rkps 147, nr 182, s. 876-877.
[22] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 76-78; Kroll P. Op.cyt. Ss. 168-170; Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów…, wstęp, s. 111-114.
[23] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 63-64; Мелешко В. И.Могилев в XVI – середине XVII в. Минск, 1988. С. 228-242. Найбольш важныя дакументы адносна місіі Паклонскага былі надрукаваны ў: АЮЗР. Т. XIV. С.-Петербург, 1889, асабл. с. 185-266.
[24] Тамсама. С. 215-217.
[25] Узамен за добраахвотную капітуляцыю цар выдаў 25 верасняпрывілей для магілёўцаў, у якім пацвердзіў усе раней выдадзеныя прывілеі на самакіраванне, а таксама паабяцаў ліквідаваць замкавыя і шляхецкія юрыдыкі, чаго мяшчане пастаянна дабіваліся. Аляксей Міхайлавіч таксама гарантаваўсвабоду гандлю, але забараніў вываз у Маскву тытуню і віна,вызваліў Магілёў ад вайсковай службы і абавязку ўтрымлівацьцарскае войска (Акты исторические, собранные и изданныеАрхеографическою комиссиею. Т. IV. С.-Петербург, 1842. № 88.С. 225-229; гл. таксама: Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия…С. 135—137; Соловьев С. М. История России с древнейших времен. Т. 10. Москва, 1961. С. 627-628).
[26] Аб сацыяльнай структуры Магілёва і класавай барацьбе паміж рознымі сацыяльнымі групамі найбольш пісаў В. І. Мялешка ва ўказанай вышэй працы, перш за ўсё на с. 171—215; гл. таксама: Bobiatyński K. Od Szepielewicz do Kiejdan. Geneza, prze bieg i skutki kampanii zimowo-wiosennej wojsk hetmana wielkiego litewskiego Janusza Radziwiłła 1654-1655 — магістэрская работа, напісаная ў Інстытце гісторыі Варшаўскага універсітэта. Варшава, 2001. С. 75-79.
[27] Асноўныя матэрыялы па гэтых пытаннях: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389, воп. 1, № 581, арк. 699-700, 705, 708-708в, 710-714в; глядзі таксама ліст да прымаса Анджэя Ляшчыньскага даверанага слугі Я. Радзівіла Яна Мяжэнскага, які абвяргаў абвінавачанні аб занадта вялікай эксплуатацыі Магілёва войскам (Мінск, без даты, BCzart., рукапіс 417, арк. 151-153).
[28] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 129-131, 158-163; tenże, Kampania zimowo-wiosenna wojsk Janusza Radziwiłła 1654-1655 // Staropolska sztuka wojenna… S. 187-189.
[29] J. Radziwiłł do Jana Kazimierza, Mohylew 21II 1655, BibliotekaPolskiej Akademii Nauk w Kórniku, rkps 991, k. 457 (гл. Таксама выданне гэтага ліста: Bobiatyński K. Listy Janusza Radziwiłłado króla o działaniach militarnych podczas wojny z Moskwą w okresie od lutego do kwietnia 1655 r. // Studia historyczno-wojskowe.Т. I. / pod red. M. Wagnera. Siedlce 2007. S. 208-212).
[30] J. Radziwiłł do szlachty powiatu słonimskiego, Mohylew 7 IV 1655,BCzart., rkps 148, nr 26, s. 134.
[31] Vorbek-Lettow M. Skarbnica pamięci. Pamiętnik lekarza króla WładysławaIV // wyd. E. Galos i F. Mincer pod red. W. Czaplińskiego. Wrocław — Warszawa – Kraków 1968. S. 216.
[32] Theatrum Europaeum…, t. VII, Frankfurt am Mayn 1685, s. 768.
[33] Русско-белорусские связи… №308. С. 331—333; Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku. Poznań 1965. Таb. 46; Wysłouch S. Uwagi o przyczynach rozwoju Mohylewa w XVI i XVII wieku. Wilno 1938. S. 358.
[34] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 180-181.
[35] Ibidem. S. 79-80.
[36] Чантурия В. История архитектуры Белоруссии. Минск, 1985.С. 45; Ткачоў М. Замкі Беларусі. Мінск, 1987. С. 180-182; ёнжа. Замкі і людзі. Мінск, 1991. С. 80-82.
[37] K. Bohuszewicz do K. L. Sapiehy, [Stary] Bychów 13 VII 1654,Львівська державна наукова бібліотека ім. В. Стефаника. Ф.103, № 1647.
[38] АЮЗР. Т. XIV. С. 467.
[39] Тамсама. С. 443-448, 715-716.
[40] Шырэй на гэтую тэму: Бабятыньскі К. Стары і Новы Быхаў падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654—1655) // Беларускі Гістарычны Агляд. 2003. Т. 10. Сш. 1-2 (18-19). С. 95-101.
[41] K. L. Sapieha do Jana Kazimierza, Słonim 31 III 1655, BCzart.,rkps 2105, s. 301.
[42] Як выходзіла з прызнанняў палонных, якіх казакі захапілі ўпершыя дні ліпеня 1655 г., у склад гарнізона Старога Быхаваўваходзіла на той час толькі 50 шляхцічаў, 400 конных наймітаў (падобна драгунаў), 50 чалавек з венгерскай пяхоты, 1000яўрэяў і 800 мяшчан, усяго каля 2300 чалавек. Падаецца, штоколькасць наёмных войскаў прыводзіцца значна заніжанай(АЮЗР. Т. XIV. С. 715-716).
[43] Гл.: Бабятыньскі К. Стары і Новы Быхаў пад час вайны…С. 111-118.
[44] Акты, издаваемые… Т. IV. Вильно, 1870. С. 177-180.
[45] J. Radziwiłł do Jana Kazimierza, Wilno 24 VII 1655, BCzart., rkps2105, s. 349; Bobiatyński K. Działania posiłkowego korpusu… S.63-64, 77; Hryckiewicz A. P. Milicje miast magnackich na Białorusi i Litwie w XVI-XVIII w. // Kwartalnik Historyczny. T. LXXVII.1970. Z. 1. S. 48-49.
[46] Zarys dziejów Bogusława Radziwiłła // Autobiografia Bogusława Radziwiłła / wstępem poprzedził i opracował T. Wasilewski. Warszawa 1979. S. 45, 47 (гл. таксама тэкст самой аўтабіяграфіі на с.136). Больш на гэтую тэму: Kossarzecki K. Słuck wobec zagrożenia moskiewskiego i kozackiego podczas wojny z Moskwą w latach 1654-1667 // Materiały do Historii Wojskowości. № 2. 2004. S. 94-96.
[47] Гл.: Diariusz oblężenia Słucka // Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie, Archiwum Radziwiłłów, dział II, księga 69.14, s. 55-60; Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 207-208; Kossarzecki K. Op. cyt. S. 96-98.
[48] Гл.: Абецедарский Л. С. Борьба белорусского народа за воссоединение Белоруссии с Россией в середине XVII века // Воссоединение Украины с Россией. Сб. ст. Москва, 1954. С. 216—222; ён жа. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII в. Минск, 1978. Разд. IV; Акіншэвіч А. Казацтва на Беларусі // Полымя. 1927. № 1. С. 172-190; Похилевич Д. Л. Белорусское казачество // Пітаня історіі СРСР. ЛДУ ім. Івана Франка. Наукові запіскі. 1957. Т. XLIII. С. 152-163; История Белорусской ССР. Минск, 1977. С. 67-68.
[49] Theatrum Europaeum… t. VII, s. 619; Готье Ю. В. Замосковский край. Москва, 1937. С. 180-183; Абецедарский Л.С. Белорусы в Москве XVII в. Из истории русско-белорусских связей. Минск, 1957. С. 6-8, 50 (зразумела, што, паводле гэтага гісторыка, перасяленне насельніцтва на ўсход у большасці было добраахвотным!); Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия… С. 146—147, 158-161, 178-185, 197-198; Longworth P. Alexis. Tsar of all the Russias. Londyn 1984. P. 100-101; Morzy J. Op. cyt. S. 83-85.
[50] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 184-185. Да пераходу на бок Радзівіла падрыхтаваліся таксама жыхары Шклова,якія, аднак, не змаглі ажыццявіць задуманае па прычыне таго,што ў горадзе знаходзіўся моцны маскоўскі гарнізон (на тэмунастрояў, якія панавалі ў Шклове, гл.: Аwizy z Nowego Dworu,29 XI 1654, BCzart., rkps 147, nr 146, s. 712).
[51] Витебская старина… №11. С. 42.
[52] Гл. шырэй на гэтую тэму: Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия… С. 210-217.
[53] J. Radziwiłł do Jana Kazimierza, Mohylew bez daty [okoіo 25 IV1655], BCzart., rkps 148, nr 217, s. 1045; Vitebskaja Starina… nr11, s. 42; Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 191.
[54] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna… S. 199-218; Majewski W. Potop szwedzki (1655-1660) // Z dziejów wojskowości ziem północno-wschodnich Polski. Cz. I. / pod red. Z. Kosztyły. Białystok 1986. S. 72-118.
[55] Гл.: Флоря Б. Н. От Потопа до Вильно. Русская политика по отношению к Речи Посполитой в 1655-1656 гг. // Kwartalnik Historyczny. R. CX. 2003. T. II. S. 25-33; Zakrzewski A. B. Sądownictwo w Wielkim Księstwie Litewskim „pod wysoką carską ręką” // Świat pogranicza. / red. M. Nagielski, A. Rachuba, S. Górzyński.Warszawa 2003. S. 137-141; Kossarzecki K. Szlachta litewska wobec panowania szwedzkiego i moskiewskiego w okresie załamania Rzeczypospolitej przełomu 1655 i 1656 roku // Z dziejów stosunków Rzeczypospolitej Obojga Narodów ze Szwecjąw XVII wieku / pod red. M. Nagielskiego. Warszawa 2007. S. 277-301.
[56] Rejestr przysięgowy szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego1655 r. // Памятники истории восточной Европы. Т. 4. Москва —Варшава, 1999 / изд. Е. Е. Лыкова, М. Кулецки; гл. таксама:Płosiński J. Potop szwedzki na Podlasiu 1655-1657. Zabrze 2006.S. 46-69.

Наверх

Юры Туронак. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939–1943)

Снежня 28, 2007 |


Фабіян Акінчыц нарадзіўся 20 студзеня 1886 г. у фальварку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскага павета ў заможнай каталіцкай сям’і Яна і Эміліі. У 1906— 1913 г. вывучаў права на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. У гады вучобы належаў да партыі расійскіх сацыял-рэвалюцыянераў (эсэраў). У1923 г. вярнуўся з СССР і працаваў настаўнікам у Стаўбцоўскім павеце. У 1926 г. уступіў у шэрагі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, быў адным з яе кіраўнікоў. У студзені 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі, у выніку судовага працэсу над дзеячамі грамады асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі. Пасля датэрміновага вызвалення з турмы з верасня 1930 г. быў членам кіраўніцтва пагаджальнай беларускай арганізацыі „Цэнтрасаюз”, з якой выйшаў у сакавіку 1931 г. Пасля няўдалай спробы стварэння паланафільскай арганізацыі „Адраджэнне” выехаў з Вільні да Стоўбцаў, дзе ў 1932 г. заснаваў Беларускае таварыства дабрачыннасці, а ў 1933 г. у якасці яго старшыні стаў членам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні[1].

У канцы 1933 г. у Вільні па ініцыятыве Акінчыца была створана група нацыянальных радыкалаў, што імкнуліся да заснавання Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. Прапагандзе гэтага ідэйнага кірунку служыў часопіс „Новы шлях”, які выдаваўся ў Вільні з лістапада 1933 г. пад рэдакцыяй Уладыслава Казлоўскага. Акрамя таго, ладзіліся публічныя лекцыі і дыскусійныя вечарыны, найбольш папулярныя ў віленскім студэнцкім асяроддзі. Былі распрацаваны праекты праграмы і статута партыі, падрыхтаваны яе ўстаноўчы з’езд.

Польскія ўлады, занепакоеныя кантактамі Акінчыца з Замежным бюро Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (NSDAP – ННСРП), у 1936 г. адмовілі ў правядзенні з’езда, а ў 1937 г. забаранілі дзейнасць групы беларускіх нацыяналістаў у 150-кіламетровай ад савецкай Беларусі зоне — г. зн. на большай частцы заходніх беларускіх земляў[2]. У выніку рэдакцыя „Новага шляху” была перамешчана ў Ліду, дзе ў лістападзе 1937 г. выйшаў апошні нумар часопіса. Акінчыц вярнуўся на сваю гаспадарку пад Стоўбцамі ў чаканні выбуху вайны, якая мусіла разбурыць створаны ў Версалі і Рызе палітычны ўклад Усходняй Еўропы.

Пасля адхілення польскім урадам у студзені 1939 г. прапановы Гітлера наконт сумеснага выступу супраць СССР нямецка-польская вайна стала пытаннем найбліжэйшага часу. Вясной гэтага ж года Фабіян Акінчыц выехаў у Берлін і сярод іншых спраў заняўся падрыхтоўкай сумеснай з прадстаўнікамі ННСРП канферэнцыі беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Канферэнцыя адбылася ў першай палове чэрвеня 1939 г. у Гданьску. Дагэтуль мала вядома пра рашэнні канферэнцыі і яе ўдзельнікаў. Паводле данясенняў польскай выведкі і паведамленняў прэсы, разглядалася гатовасць беларускіх нацыянал-сацыялістаў аказаць падтрымку нямецкім ваенным дзеянням у Польшчы наўзамен падтрымцы немцамі беларускіх незалежніцкіх пастулатаў[3].

Практычных вынікаў, незалежна ад прынятых рашэнняў, Гданьская канферэнцыя не займела. Пасля падпісання ў верасні 1939 г. нямецка-савецкага пакта аб сумесных дзеяннях Вермахта і Чырвонай арміі любая дапамога немцам ад беларускіх нацыстаў у Польшчы была не толькі залішняй, але і непажаданай. Таму амаль адразу ж пасля падпісання пакта нямецкія паліцыйныя ўлады, імкнучыся захаваць добрыя адносіны з новым хаўруснікам, забаранілі эмігрантам у Нямеччыне, у тым ліку беларусам, у той ці іншай форме праяўляць варожы настрой да СССР.

Улічваючы такую тактыку немцаў, Акінчыц на працягу пэўнага часу мусіў стрымліваць свае палітычныя амбіцыі. Да таго ж, большая частка яго даваенных паплечнікаў засталася на занятай Чырвонай арміяй тэрыторыі. Праўда, летам 1940 г. з Вільні ў Берлін прыбылі некалькі беларускіх палітычных дзеячоў — уцекачоў ад савецкай акупацыі, аднак нацыянал-сацыялістаў сярод іх не было. Затое ў той самы час на тэрыторыі Нямеччыны знаходзілася некалькі дзесяткаў тысяч беларусаў — жаўнераў польскай арміі, якія ў верасні 1939 г. трапілі ў нямецкі палон. Для іх рэгістрацыі, здзяйснення працэдуры вызвалення і аказання юрыдычнай дапамогі ў кастрычніку 1939 г. немцы стварылі спецыяльнае бюро — г. зв. беларускую адказную інстанцыю, кіраванне якой было даручана Фабіяну Акінчыцу. Таксама ён стаў рэдактарам беларускамоўнай газеты, якую Вермахт выдаваў для палонных.

Ніводная з пералічаных функцый Акінчыца, аднак, не задавальняла — такія ж самыя „адказныя інстанцыі” былі створаны для палонных украінцаў і палякаў, а іх газеты адрозніваліся толькі назвамі. Усё гэта былі нямецкія ініцыятывы, якія не выключалі магчымасці правядзення сярод палонных палітычнай працы з мэтай стварэння на тэрыторыі Нямеччыны групы беларускіх нацыянал-сацыялістаў. Менавіта з беларускай нацыял-сацыялістычнай групай Акінчыц звязваў вялікія спадзевы на выпадак вайны з СССР і нямецкай акупацыі Беларусі. Таму на пачатку 1940 г. ён адмовіўся ад даручаных функцый і з’ехаў у Варшаву, дзе сабраў групу сваіх прыхільнікаў. Летам 1940 г. ёю кіравалі намеснік Фабіяна Акінчыца ў Генеральным губернатарстве Уладзімір Лазарэвіч, а таксама праўленне ў складзе Леаніда Баярчука, Гуманскага і Міхайлоўскага[4].

Пасля вяртання ў Берлін Ф. Акінчыц прыцягнуў да супрацоўніцтва свайго прыяцеля са Стаўбцоўшчыны Аляксандра Крыта, а таксама вызваленых з лагера ваеннапалонных Генрыха Барановіча і Васіля Камароўскага[5]. Актыўная дзейнасць паплечнікаў пачалася неўзабаве пасля выбуху нямецка-савецкай вайны, калі нямецкія лагеры для ваеннапалонных запоўніліся сотнямі тысяч жаўнераў Чырвонай арміі.

У канцы лета 1941 г., пасля атрымання ад кіраўніцтва Вермахта адпаведнай згоды, міністр акупаваных усходніх тэрыторый Альфрэд Розенберг упаважніў Фабіяна Акінчыца да апекі над гэтымі лагерамі і адшукання сярод палонных пэўнай колькасці беларусаў, згодных у якасці перакладчыкаў і прапагандыстаў супрацоўнічаць з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй на тэрыторыі Беларусі. У верасні была створана камісія, якая займалася пошукамі сярод ваеннапалонных кандыдатаў на такую службу і ацэнкай іх кваліфікацыі, пасля чаго выбраных накіроўвалі ў мясцовасць Вустраў (непадалёк ад Берліна) на 6-месяцовыя падрыхтоўчыя курсы. Працай камісіі, у склад якой уваходзілі Г. Барановіч, В. Камароўскі і А. Крыт, кіраваў Ф. Акінчыц.

Барановіч, Камароўскі і Крыт з восені 1941 г. працавалі ў школе прапагандыстаў у Вустраў у якасці арганізатараў навучальнага працэсу і лектараў. У 1942 г. да іх далучыліся вызваленыя з лагера ваеннапалонных былыя чырвонаармейцы Юры Зімёнак, Раковіч, Фядотаў і Мікалай Чупракоў[6]. Да сакавіка 1943 г. курс навучання ў Вустраў прайшлі тры групы прапагандыстаў агульнай колькасцю больш за сто чалавек. Пераважна гэта былі маладыя афіцэры Чырвонай арміі, выхаваныя ў духу камуністычнай ідэалогіі, якія паходзілі з Усходняй Беларусі. За час вучобы яны мусілі засвоіць сістэму нямецкай цывільнай акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі і асновы яе функцыянавання, авалодаць метадамі развянчання бальшавісцкай ідэалогіі, удасканаліць веды нямецкай і беларускай моваў, падрыхтавацца да публічных выступаў. Як вынікае з апублікаваных пасля вайны нешматлікіх успамінаў, яны былі глыбока ўдзячныя Акінчыцу за вызваленне з лагераў ваеннапалонных, дзе панавала надзвычай высокая смяротнасць[7].

Цалкам магчыма, што пераход гэтых чырвонаармейцаў на службу да немцаў найперш быў прадыктаваны памкненнем захаваць уласнае жыццё, што, аднак, для іх саміх не з’яўлялася апраўданнем здрады вайсковай прысязе. Акінчыц імкнуўся злагодзіць тое пачуццё здрады савецкай Радзіме праз прапаганду беларускіх нацыянальных ідэалаў, якія нішчыліся ў СССР і ігнараваліся заходнімі імперыямі. Ён падкрэсліваў, што ў такім становішчы толькі апірышча на Трэці Рэйх дае беларусам калі не гарантыі, то прынамсі магчымасць рэалізацыі ўласных нацыянальных пастулатаў. Пры гэтым Фабіян Акінчыц развіваў ідэі беларускіх нацыянал-сацыялістаў, падкрэсліваючы, што яны не абмяжоўваюцца барацьбой з бальшавізмам, а ставяць за мэту непазбежную перабудову грамадства, змяненне яго псіхалогіі, абуджэнне нацыянальнай свядомасці. „Мы, беларусы, — сцвярджаў ён, — не павінны ацэньваць гэтую вайну толькі праз прызму беларускіх інтарэсаў. Мы павінны ўсвядоміць сабе, што вайна вядзецца ў імя будучыні ўсяго цывілізаванага свету. Ад таго, якая сіла пераможа, будзе залежаць лёс усіх народаў. Таму мы не можам абмяжоўвацца сутнасна памылковай формулай: „Пачакаць і пабачыць, якая сіла будзе карыснейшай для беларускай справы”. Больш за тое, вайна вядзецца дзеля перабудовы Еўропы на новых гаспадарчых і палітычных асновах. Якой бы ні была гэтая Еўропа ў найбліжэйшай будучыні, мы, беларусы, не павінны шкадаваць Еўропы перадваеннай. Нічога ў ёй мы не мелі i мець не маглі… Не мелі мы ў сваім краі ніякіх магчымасцяў для працы, нацыянальнай не толькі па духу, але і па форме. Затое цяпер такую магчымасць маем”[8].

Пасля сканчэння курсаў выхаванцаў Акінчыца накіроўвалі ў распараджэнне Генеральнага камісарыята ў Мінску, дзе яны атрымлівалі працу, галоўным чынам у аддзелах прапаганды акруговых камісарыятаў. Верагодна, не ўсе яны падтрымлівалі ідэі Ф. Акінчыца, аднак пераважная большасць яго давер апраўдала. Праўда, здараліся ўцёкі да савецкіх партызанаў, але з-за недаверу апошніх да гэтых паўторных дызерціраў такія выпадкі былі рызыкоўныя i таму рэдкія.

Гэтыя прапагандысты і тыя нацыянал-сацыялістычныя дзеячы, што заставаліся на тэрыторыі Беларусі, і складалі групу Фабіяна Акінчыца, з дапамогай якой ён намерваўся заняць кіраўнічую пазіцыю ў беларускім руху. Трэба адзначыць, дадзеная група была не адзіная — яшчэ перад пачаткам нямецка-савецкай вайны ў Нямеччыне і на акупаваных тэрыторыях утварыліся некалькі груп, лідэры якіх таксама разлічвалі на зацікаўленасць беларускай праблемай з боку нямецкіх уладаў і на атрыманне кіраўнічай ролі ў Беларусі пасля акупацыі яе Вермахтам[9]. Спасылкі Акінчыца на ідэалагічную роднасць яго групы з ННСДРП збольшага ігнараваліся нямецкімі ўладамі, якія пры падборы супрацоўнікаў кіраваліся толькі ўласнымі крытэрыямі. У такой сітуацыі ён распачаў дзеянні, скіраваныя на выключэнне з гульні палітычных праціўнікаў і захоп кіраўніцтва беларускімі арганізацыямі ў Беларусі і на эміграцыі сваімі супрацоўнікамі[10].

Першая такая спроба была здзейснена ў Варшаве ў 1940 г., дзе група Фабіяна Акінчыца старалася захапіць уладу ў найбольш палітычна значным на той час Беларускім камітэце. Аднак жа, у сувязі з тым, што яго тагачасны старшыня доктар Мікалай Шчорс карыстаўся моцнай падтрымкай членаў камітэта, спроба не ўдалася. Тады Акінчыц заняўся стварэннем у Берліне камітэта, які, апрача статутных задач грамадскай узаемадапамогі, выконваў бы таксама і функцыі інстытуцыйнай базы для дзейнасці яго групы. У пасляваеннай гістарыяграфіі неаднаразова сцвярджалася, што творцам і першым старшынём Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Нямеччыне быў Мікалай Шкялёнак, які летам 1940 г. прыбыў з Вільні ў Берлін. Ёсць сэнс больш уважліва прыгледзецца да акалічнасцяў, звязаных з заснаваннем гэтай значнай і адзінай у Нямеччыне грамадскай беларускай арганізацыі, якая ў 1944 г. мела 14 мясцовых аддзелаў (у Лодзі, Торуні, Познані, Караляўцы, Мюнхене, Празе і іншых гарадах). Яна складалася з некалькіх тысяч членаў, пераважна вызваленых з лагераў для ваеннапалонных і накіраваных для працы ў рэгіёнах Беларусі былых жаўнераў польскага войска беларускага паходжання.

Паводле сведчання Аляксандра Крыта, галоўным ініцыятарам стварэння камітэта ў Берліне быў член групы Акінчыца Васіль Камароўскі. Той пасля вызвалення з лагера разаслаў ліст да ўсіх беларусаў, што на той час знаходзіліся ў Нямеччыне, з прапановай аб заснаванні камітэта, на які атрымаў каля 300 пазітыўных адказаў. Неўзабаве адбыўся ўстаноўчы з’езд, дзе было выбрана часовае праўленне. Старшынём камітэта стаў былы консул Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у Берліне Андрэй Бароўскі, а членамі праўлення — Васіль Камароўскі і Аляксандр Крыт[11].

У сваёй справаздачы Крыт не падаў даты стварэння камітэта, аднак вядома, што Камароўскі быў вызвалены з лагера ваеннапалонных 19 сакавіка 1941 г. — значыць, усю арганізацыйную працу ён мог выконваць толькі пасля гэтай даты. Такім чынам, Беларускі камітэт самапомачы быў створаны не летам 1940 г., як часта сцвярджаецца, а не раней за першую палову 1941 г., калі нямецкія ўлады ўжо маглі не засцерагацца абвінавачванняў з боку СССР наконт актывізацыі беларускіх антысавецкіх арганізацый.

Далей А. Крыт піша, што пасля прыезду з Парыжа ў Берлін Мікалая Абрамчыка (гэта адбылося летам 1941 г.) члены часовага праўлення БКС даручылі яму кіраўніцтва камітэтам і нават прызначылі сталы заробак за гэтую працу. Удзел Абрамчыка ў працы БКС (не як старшыні галоўнага праўлення, а як яго „тэхнічнага кіраўніка”) пацвярджае берлінскі штотыднёвік „Раніца”[12]. Андрэй Бароўскі быў хворы і не мог актыўна працаваць, у сувязі з чым быў толькі намінальным старшынём, а Крыт і Камароўскі яшчэ не мелі адпаведнага досведу і аўтарытэту.

Як пісаў пасля вайны Мікалай Абрамчык, у 1943 г. з пяці членаў праўлення БКС чацвёра належалі да групы Фабіяна Акінчыца. Гэтая акалічнасць у канцы 1943 г. аблегчыла выключэнне Абрамчыка з камітэта за непрыхільныя адносіны да людзей Акінчыца[13].

Сітуацыя ў Беларусі пасля яе акупацыі Вермахтам не адпавядала чаканням Акінчыца. Асабліва не хапала нацыянальных кадраў, падрыхтаваных да арганізацыі мясцовай адміністрацыі і паліцыі, у выніку чаго нямецкія вайсковыя ўлады ахвотна даручалі гэтыя функцыі больш дасведчаным даваенным польскім чыноўнікам і службоўцам, а таксама накіроўвалі ў Беларусь латышскія, літоўскія і ўкраінскія паліцыйныя фармаванні. Да таго ж, на пачатку верасня 1941 г. толькі заходняя частка Беларусі разам з Мінскам была перададзена цывільным уладам, а яе большая ўсходняя частка заставалася пад вайсковым кіраваннем.

Разлічваючы на сваю хуткую перамогу ў вайне, нямецкія ўлады не дазволілі стварыць на акупаваных тэрыторыях арганізацыі і палітычныя партыі нават нацыянал-сацыялістычнай скіраванасці. Была дазволена толькі дзейнасць Беларускай народнай самапомачы (БНС), статутныя задачы якой зводзіліся ў асноўным да грамадскай апекі і аховы здароўя. Гэта была пакуль адзіная грамадская арганізацыя, якая, нягледзячы на абмежаванасць сваіх функцый, стварала магчымасць для канцэнтрацыі і актывізацыі нацыянальных сіл. У верасні 1941 г. Розенберг прызначыў кіраўніком БНС доктара Івана Ермачэнку, тагачаснага дзеяча беларускага эміграцыйнага цэнтра ў Празе, які ад нейкага часу падтрымліваў кантакты з афіцыйным Берлінам.

Прызначаны Гітлерам генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ не падзяляў нігілістычнай нацыянальнай палітыкі Берліна. Перад нарастальнай пагрозай, якую выяўляў савецкі партызанскі рух, ён падтрымліваў беларускі нацыяналізм, імкнуўся да прыцягнення беларускага грамадства на нямецкі бок шляхам акрэсленых саступак у палітычных i культурных пытаннях, упарадкавання гаспадарчай дзейнасці, а таксама намагаўся паказаць беларускаму народу, што факт нямецкай акупацыі стварае для яго пазітыўную перспектыву. Ён падтрымліваў беларусізацыю адукацыі, адміністрацыйнага апарату, культурнага жыцця, прэсы, выдавецкай справы, дазволіў публічна выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку. У сярэдзіне 1942 г. пад уласную адказнасць, перавысіўшы статутныя паўнамоцтвы БНС, дазволіў скласці ім Галоўную Раду на чале з Ермачэнкам, якому даручыў камандаванне антыпартызанскім узброеным фармаваннем — Беларускай самаабаронай. Нарэшце, стварыў інстытут Мужоў Даверу, у які ўваходзілі перадавыя дзеячы БНС. Праз год шэф нямецкай паліцыі бяспекі ў Мінску Эдуард Штрах абвінаваціў Кубэ ў тым, што той свядома дзейнічае ў кірунку сварэння беларускай дзяржавы на чале з Іванам Ермачэнкам у ролі прэм’ера[14].

Беларуская палітыка Вільгельма Кубэ амаль цалкам супадала з памкненнямі Фабіяна Акінчыца — за адным, але вельмі істотным выключэннем: ён сам намерваўся быць будаўніком беларускай дзяржавы пад нямецкім пратэктаратам. Акінчыц лічыў Ермачэнку сваім галоўным канкурэнтам і распачаў з тым нялёгкую барацьбу. Нялёгкую — бо, па-першае, абодва былі супрацоўнікамі Міністэрства Розенберга, які аднолькава іх падтрымліваў; па-другое, дзейнасць Ермачэнкі супадала з рашэннямі Кубэ як найвышэйшага прадстаўніка акупацыйнай улады ў Беларусі.

Акінчыц знайшоў, аднак, саюзнікаў у Галоўным упраўленні бяспекі Рэйха і падпарадкаванай яму паліцыі бяспекі ў Мінску. Паліцыйныя органы ад пэўнага часу варожа ставіліся да Кубэ за ягоную крытыку антыпартызанскіх акцыяў і імкнуліся да палітычнай кампраметацыі яго як выразніка і рэалізатара заведама супярэчных інтарэсам немцаў беларускіх ініцыятываў Ермачэнкі і кіраўніцтва БНС.

Палічыўшы, што надышоў адпаведны час, і ведаючы, што паліцыйныя ўлады шукаюць падставы для кампраметацыі Кубэ, у канцы 1942 г. Акінчыц і прапагандысты яго групы пачалі атаку на кіраўніцтва БНС і яго шэфа. На іх адрас скіроўваліся абвінавачанні ў ігнараванні, нават сабатажы такой важнай для немцаў справы, як актывізацыя грамадства да барацьбы з партызанскім рухам. Адначасова ўказвалася на тое, што кіраўніцтва БНС знаходзіцца пад уплывам панславісцкіх (гэта значыць — прамаскоўскіх) настрояў і прапартызанскіх сімпатый свайго так званага левага крыла, пра што нібыта сведчылі ўцёкі да партызанаў некаторых мясцовых дзеячоў БНС і жаўнераў Беларускай самаабароны[15].

Скарыстаўшы даносы Акінчыца, нямецкая служба бяспекі на пераломе 1942/1943 г. сфабрыкавала г. зв. справу Ермачэнкі, які абвінавачваўся ў найцяжэйшым злачынстве — дзяржаўнай здрадзе. Гэтым абвінавачаннем наносіўся апасродкаваны ўдар па Вільгельму Кубэ, адказнаму за дзейнасць БНС. Баронячы ўласную пазіцыю, Кубэ абараніў Ермачэнку ад абвінавачання, у сувязі з чым распачатае следства было скіравана на гаспадарчую дзейнасць БНС, у якой былі выкрыты злоўжыванні. Ермачэнка заставаўся ў Мінску, аднак працягваўся пераслед паліцыяй іншых дзеячоў БНС, у выніку чаго 24 снежня 1942 г. быў арыштаваны і расстраляны член Галоўнай Рады БНС ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

На пачатку 1943 г. пазіцыя БНС пачала рэзка слабець і Фабіян Акінчыц, карыстаючыся прызнаннем з боку службоўцаў СС і паліцыі ў Берліне, спадзяваўся на саслабленне свайго галоўнага праціўніка. Тым часам кіраўніцтва СС мела ўсё большы ўплыў на дзейнасць міністэрства Розенберга і цывільнага праўлення ў Беларусі. Улічваючы гэтую акалічнасць, цяжка патлумачыць, чаго баяліся Акінчыц і яго супрацоўнікі (можа, зацягвання следчай працэдуры, а можа, яшчэ чаго іншага), якія імкнуліся прыспешыць упадак Ермачэнкі. Генрых Барановіч, які разам са сваім шэфам i чарговай групай навучаных прапагандыстаў выбіраўся да Мінска, 11 лютага 1943 г. пісаў пра гэта да свайго калегі ў генеральным камісарыяце Міхаіла Ганько: „Што да клікі Ермачэнкі (створанай у Беларусі), пра гэта будзем размаўляць у Мінску. Сёння магу сказаць толькі адно: …Вы сабе не ўяўляеце, што людзі, каторыя выстаўляюцца як годныя даверу, лаяльныя да немцаў і беларускай справы, вельмі часта з’яўляюцца агіднымі тыпамі — нічога не вартымі, ілжывымі, здрадлівымі… Паўстае пытанне, як доўга такія анучы будуць засмечваць святую зямлю… Калі мы прыедзем да Мінска, выбухне бомба, у чым многія панове могуць не сумнявацца. Я абсалютна ўпэўнены, што ў гэтых ваўкоў у авечай скуры трапяць прызначаныя для іх асколкі”[16].

Цяжка сказаць, ці значылі словы Барановіча пра бомбу і асколкі тое, што група Акінчыца планавала замах на жыццё Ермачэнкі, ці вялося пра нейкую акцыю дзеля яго канчатковай кампраметацыі. Так ці інакш, група рыхтавала гвалтоўную расправу з кіраўніцтвам БНС. Аднак падзеі пайшлі інакш. Ліст Барановіча да Ганько, напэўна, не дайшоў да адрасата, бо быў перахоплены чыноўнікамі генеральнага камісарыята і перададзены Кубэ. Ён жа 23 лютага выслаў да Розенберга ліст, у якім абураўся дзеяннямі Барановіча і надалей бараніў І. Ермачэнку як вартага даверу супрацоўніка[17].

Гэты выпадак зблытаў усе планы групы. Праінфармаваны наконт іх Ермачэнка ў мэтах самаабароны арганізаваў замах на Акінчыца, які 5 сакавіка 1943 г. быў застрэлены мінскім журналістам Алесем Матусевічам. Каб пазбегнуць забароны дзейнасці генеральнага камісарыята, гэтае здарэнне было замоўчана мінскімі газетамі і радыё. Падобна на тое, што Кубэ не хацеў раскрываць акалічнасці замаху, а спробы ўказаць на „маскоўскіх агентаў” былі для сучаснікаў занадта неверагоднымі. Іван Ермачэнка захаваў сваё жыццё, але неўзабаве быў высланы з Мінска без права займацца палітычнай дзейнасцю і зноў вярнуўся ў Прагу.

Важнай ініцыятывай Фабіяна Акінчыца, зрэалізаванай неўзабаве пасля яго смерці, было стварэнне Саюза беларускай моладзі (СБМ). Ідэя стварэння такой арганізацыі нацыянал-сацыялістычнай скіраванасці вынікала з яго прагі да перабудовы беларускага грамадства, умацавання яго нацыянальнай свядомасці і антыбальшавіцкай скіраванасці, чаму спрыяла б адпаведнае выхаванне маладога пакалення.

Аднак гэтыя мэты не выклікалі цікавасці Розенберга, бо ў кароткім часе не прыносілі адпаведнай карысці для немцаў, а ва ўмовах вайны выпрацоўка доўгатэрміновай палітыкі ў адносінах да Беларусі была заўчаснай. Таму да вясны 1943 г. Розенберг не прымаў ніякіх рашэнняў па гэтай справе.

Акінчыц усё ж не пераставаў шукаць спосабаў пераканання Розенберга ў мэтазгоднасці стварэння беларускай моладзевай арганізацыі. Значную ролю ў гэтай справе адыграў яго малады супрацоўнік Генрых Барановіч. З дапамогай Акінчыца той наладзіў кантакты з кіраўніцтвам Моладзі Рэйха (Riechsjugendfьhrung), вывучыў структуру і метады працы нямецкай моладзевай арганізацыі Гітлерюгенд (Hitlerjugend) і адначасова прапагандаваў справу СБМ. Пры гэтым ён выкарыстоўваў аргументы, якія, несумненна, адпавядалі нямецкім чаканням.

Галоўнай мэтай ладжанай арганізацыі было перавыхаванне „збальшавізаванай” беларускай моладзі, што супрацьдзейнічала б яе далучэнню да партызанскага руху і тым самым стрымлівала б яго развіццё. Тэрмін „збальшавізаваная” адлюстроўваў рэальнае стаўленне да падзеяў усходне-беларускіх камсамольцаў. У дачыненні ж да большасці заходнебеларускай моладзі, якая ў самай нязначнай ступені ўспрымала камуністычную ідэалогію, ён быў некарэктным і не адпавядаў рэчаіснасці. Такім чынам, сцвярджэнне Фабіяна Акінчыца і Генрыха Барановіча наконт бальшавізацыі моладзі было не да канца праўдзівым, але ўсё ж яно магло зацікавіць нямецкія кіраўнічыя колы, якім не трэба было лішні раз нагадваць пра нарастальную пагрозу партызанскага руху на тэрыторыі акупаванай Беларусі.

Адной з найважнейшых задач беларускай моладзевай арганізацыі, сярод іншага, мусіла стаць рэкрутацыя беларускай моладзі для працы ў Нямеччыне на прамысловых прадпрыемствах і будаўніцтве. У сувязі з гэтым Барановіч прапанаваў зацвердзіць арганізацыйную структуру СБМ з падзелам яе членаў на дзве групы дзеяння: „Беларусь” і „Нямеччына”. На яго думку, праца ў Нямеччыне спрыяла б падрыхтоўцы такіх неабходных для адбудовы беларускай эканомікі высокакваліфікаваных спецыялістаў, а таксама развіццю прыязных кантактаў з нямецкай моладдзю. Хоць Барановіч добра ведаў, што і без пасрэдніцтва моладзевай арганізацыі беларускіх хлопцаў і дзяўчат прымусова выпраўляюць на працу ў Нямеччыну, дзе стаўленне да ix было не нашмат лепшым, чым да ваеннапалонных, але ён разлічваў на атрыманне для членаў СБМ прывілеяваных умоў працы і побыту.

Верагодна, гэтая беларуская ініцыятыва выклікала цікавасць з боку кіраўніцтва Моладзі Рэйха, якое 19 красавіка 1943 г. пераслала ўсю неабходную дакументацыю разам з распрацаваным Генрыхам Барановічам праектам статута СБМ у Міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый для прыняцця адпаведнага рашэння[18]. Нарэшце, у канцы красавіка ці на пачатку траўня Розенберг даў згоду на стварэнне такой арганізацыі, у сувязі з чым перад яе стваральнікамі паўсталі новыя задачы: распрацоўка уніформы, прапагандысцкіх плакатаў, арганізацыя экскурсій беларускіх моладзевых дзеячоў у Нямеччыну, распрацоўка праграмы культурнага супрацоўніцтва паміж Гітлерюгенд і СБМ і г. д., у выкананні якіх сам Барановіч прымаў актыўны ўдзел. Выхаванцы Акінчыца складалі большую частку кіраўнічых кадраў гэтай арганізацыі і ўдзельнічалі ў яе дзейнасці ў Беларусі.

Дзейнасць Фабіяна Акінчыца і яго групы пасляваенныя беларускія гісторыкі і журналісты як на Радзіме, так і на эміграцыі ацэньвалі адмоўна. Як правіла, групу называлі айчыннай праявай фашызму, а яе дзеячоў — нямецкімі янычарамі, паслухмянымі калабарантамі і г. д. Трэба адзначыць, гэтыя нападкі былі аднабокія, а „хлопцы Акінчыца”, як іх было прынята пагардліва называць, доўгі час не ўступалі ў палеміку. Тых, якія перажылі вайну, амерыканцы і англічане выдалі савецкім уладам, і толькі нямногім собіла застацца на Захадзе, бо яны не хацелі вяртацца да свайго ваеннага мінулага. Толькі пасля распаду СССР некаторыя з тых, хто застаўся жывы, наважыліся выступіць у абарону сваёй дзейнасці, акцэнтуючы галоўным чынам яе патрыятычныя матывы[19].

Пытанне пра тое, у якой ступені імкненне Ф. Акінчыца да ўлады было выклікана патрыятычнымі пачуццямі ці асабістымі амбіцыямі, застаецца дыскусійным. Не падлягае сумненню адно — ва ўмовах нямецкай акупацыйнай палітыкі і вынікаў вайны яны былі нерэальнымі. Толькі створаны па яго ініцыятыве Саюз беларускай моладзі пакінуў выразны след у гісторыі, пра што, між іншым, сведчыць працяглая палеміка вакол значэння гэтай арганізацыі. Нягледзячы на сваю кароткатэрміновую дзейнасць, яна адыграла значную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі, якая пасля вайны ўдзельнічала ў антыбальшавіцкім нацыянальным руху ў Беларусі і была ідэйным падмуркам беларускай эміграцыі. Аднак у адпаведнасці з новымі ідэйнымі павевамі апалагеты СБМ пастараліся забыцца пра яго нацыянал-сацыялістычныя карані.

Пераклала Наталля Пятровіч


[1] Дагэтуль найбольш поўны нарыс пра палітычную дзейнасць Фабіяна Акінчыца апублікаваў Яўген Вапа. Гл.: Фабіян Акінчыц і ягоны лёс // Ніва. 19.09-10.10.1993. № 38-41.
[2] Новы шлях. 25.02.1937. № 24.
[3] Інфармацыю Дэпартамента бяспекі Міністэрства замежныхспраў Рэспублікі Польшча апублікаваў В. Склубоўскі. Гл.: Змінулых год // Ніва. 19.09.1982. № 29. Таксама: Kurier Polski. 22.06.1939. № 171; Хрысціянская Думка. 1.07.1939. № 20.
[4] Архіў новых актаў (Варшава). Александрыйскія мікрафільмы. Т – 81. № 13/ЕАР-250d-18-10/4. Справаздача Ф. Акінчыца ад 10.01.1941.
[5] Генрых Барановіч (1916—2002) вызвалены з лагера ваеннапалонных 9.10.1940, Васіль Камароўскі (1914-1953) —19.03.1941.Аляксандр Крыт не фігуруе ў ведамасцях Цэнтральнага музеяваеннапалонных у Ламбіновіцах-Аполі, дата і акалічнасці яго прыбыцця ў Берлін дагэтуль не вядомыя.
[6] Пра ўдзел Мікалая Чупракова ў групе Ф. Акінчыца гл.: Беларус. 2004, люты. № 493. У архіўных дакументах і мемуарнайлітаратуры ён, аднак, не фігуруе. Магчыма, пасля вайны ён змяніў прозвішча.
[7] Шаўцоў С. Мая Адысея. Вільня, 1999. С. 40-41; гл. таксама рэляцыю М. Чупракова: Беларус. 2004, люты. № 493.
[8] Акінчыц Ф. Увагі на часе // Беларуская Газета. 1943. 28.03—11.04. №24-28.
[9] У Празе дзейнічалі Іван Ермачэнка і старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Васіль Захарка, у Варшаве — Мікалай Шчорс, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Ян Станкевіч, у Лодзі — Радаслаў Астроўскі і Вітаўт Тумаш.
[10] Архіў новых актаў. Александрыйскія мікрафільмы. Т—81. № 13 /ЕАР-250d-18-10/4. Справаздача Ф. Акінчыца ад 10.01.1941.
[11] Ліст А. Крыта да А. Вініцкага ад 21.08.1967 г. (архіў аўтара). Гэтую інфармацыю пацвердзіў дзеяч БКС доктар Станіслаў Грынкевіч, які пісаў: „На арганізацыйным сходзе Камітэта ў Берліне першым яго старшынём быў абраны А. Бароўскі, былы консул БНР у Нямеччыне, сакратаром — Камароўскі, а скарбнікам —А. Крыт”. Гл.: Беларуская царква. 1965. № 28.
[12] Раніца. 7.02 і 9/16.04.1943. На той час М. Абрамчык быў кіраўніком берлінскага аддзела БКС, што, напэўна, стала прычынай блытаніны наконт яго функцый у Камітэце.
[13] Абрамчык М. Доктар Станіслаў Грынкевіч // Беларус. 1966. Май. № 110; Вініцкі А. Матэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох. Мінск, 1999. С. 18.
[14] Шырэй пра палітыку В. Кубэ гл.: Turonek J. Białoruś pod okupacją niemiecką. Warszawa, 1993.
[15] Акінчыц Ф. Не забываць пра галоўнае // Беларуская газета. 4.03.1943. № 17; Архіў новых актаў. Александрыйскія мікрафільмы. Т-175. № 236. Рэгістрацыя СД № 38 ад 22.01.1943; тамсама. Т-454. № 39/1057. Ліст Готберга да Бергера.
[16] Тамсама. Т-454. № 39/1055. Ліст Г. Барановіча да М. Ганько ад 11.02.1943 г.
[17] Тамсама. Т-454. № 39/1055. Ліст В. Кубэ да Розенберга ад 22.02. 1943 г.
[18] Тамсама. Т-454. № 23/456-469. Die Lage der Jugend in Weissruthenien, Das Weissruthenische Jugendwerk, Satzungen der Jugendorganisation „Weissruthenisches Jugendwerk” і інш.
[19] Шаўцоў С.,Чупракоў М.: гл. спасылку 7; Пранчак Л. Так і непабачу Беларусь (выпаведзь М. Кавыля) // Літаратура і мастацтва. 30.06.1995. №25-26.

Наверх

Ірына Сынкова. Ёган Баэмус і яго кніга „Норавы, законы і звычаі ўсіх народаў“

Снежня 24, 2007 |


У 1520 г. у Аўгсбургу ўпершыню ўбачыла святло напісаная на лацінскай мове кніга нямецкага гуманіста Ёгана Баэмуса, у якой ён даваў чытачам сціслае апісанне многіх краін і народаў Старога Свету. Гэтую кнігу чакаў дзіўны лёс. Пасля досыць доўгага першапачатковага перыяду надзвычайнай папулярнасці яна хутка знікла ў невядомасці, цягам цэлых стагоддзяў яе не ўспаміналі. І толькі ў ХХ ст., асабліва з другой паловы, пачалося яе вяртанне ў сферу навуковага дыскурсу. Але і дагэтуль пра жыццё самога аўтара вядома няшмат.

Ёган Баэмус (Johann Boëmus) нарадзіўся ў гарадку Аўб (адсюль яго мянушка — Аўбанец) паблізу Вюрцбурга каля 1485 г. Вучыўся, магчыма, у Цюбінгене і ў Ляйпцыгу. Прынамсі з 1508 г., але магчыма яшчэ з канца XV ст., жыў у горадзе Ульме. Там ён служыў капеланам. Быў братам Тэўтонскага ордэна. Вядомым ён стаў дзякуючы сваёй кнізе, якая доўгі час была любімым чытаннем амаль ва ўсёй Еўропе. Памёр Баэмус у 1535 г.

Папулярнасць кнігі надоўга перажыла аўтара. Гэта была першая спроба ў гісторыі ранняга Новага часу даць агульную карціну чалавечай культуры ў сусветным маштабе. Паўтара дзесятка гадоў спатрэбілася еўрапейскай грамадскасці, каб ацаніць па заслугах твор Баэмуса, які нягледзячы на сваю адкрытую і падкрэсленую кампілятыўнасць, з’явіўся, тым не менш, новым крокам у развіцці навуковага спазнання ў Еўропе.

Пасля гэтага пачаўся хуткі ўзлёт папулярнасці і шырокая вядомасць. Пра поспех гэтага твора сярод сучаснікаў сведчыць вялікая колькасць перавыданняў, здзейсненых на працягу стагоддзя: да 1620 г. гэтая кніга была надрукавана яшчэ 47 разоў, у тым ліку ў перакладзе на нямецкую, італьянскую, французскую, іспанскую і ангельскую мовы. Эрых Шміт у сваім даследаванні прывёў спіс 43 перавыданняў, зробленых у 1535—1620 г.[1], да якіх Клаўс Фогель дадаў яшчэ чатыры[2].

Тут трэба нагадаць, што ў XVI ст. латынь яшчэ захоўвала статус мовы адукацыі і культуры, а дзякуючы творчасці гуманістаў гэты час быў адзначаны апошнім бліскучым росквітам новалацінскай літаратуры, стаў яе „залатой восенню”. Апроч таго, латынь аб’ядноўвала ўсю Еўропу ў адзіным моўным абшары, унутры якога лацінамоўныя творы не ведалі геаграфічных межаў і знаходзілі сваіх чытачоў паўсюль. Аднак гэтае распаўсюджанне мела свае абмежаванні ў адукацыйным узроўні чытацкай аўдыторыі: лацінамоўныя тэксты былі лёгкадаступныя толькі ў асяроддзі высокаадукаваных людзей. Пераклад на нацыянальныя мовы даказвае, што кнігай цікавіліся і менш адукаваныя. Такім чынам, кніга атрымала прызнанне па ўсёй Еўропе, ахопліваючы розныя слаі насельніцтва.

Поспех кнігі быў абумоўлены рознымі акалічнасцямі —як вонкавымі прычынамі, звязанымі з агульнай сацыякультурнай сітуацыяй, так і асаблівасцямі зместу самой кнігі.

Што датычыцца першых, то трэба нагадаць пра рэнесансавае ажыўленне духоўнага жыцця. Засяроджанае ўзіранне ў чалавека і зямны свет вакол яго — ядро гуманістычных даследаванняў, але гэта яшчэ не было навуковым спазнаннем у поўным сэнсе, толькі яго прэлюдыяй. Гэтая паўнавуковая-паўмастацкая зацікаўленасць, прывітая гуманістамі грамадскай свядомасці, паступова сфармавала новы ўзровень спазнавальных патрэбаў еўрапейскага чалавека. Ва ўсе часы людзі хацелі ведаць пра іншыя светы, далёкія краіны і народы і заўсёды былі схільныя да самых неверагодных баек. Але дапытлівасць новага еўрапейца пад уплывам гуманістычнай адукацыі ўжо патрабавала больш якасных, больш дакладных ведаў. Можна таксама прыгадаць і шпаркае развіццё міжнароднага гандлю, у які было ўцягнутае мноства прадпрымальных людзей. Для іх краіназнаўчыя веды мелі не толькі абстрактна-спазнавальны характар, але і прагматычны аспект.

Цікавасць да універсальных і разнастайных апавяданняў пра розныя краіны свету даволі выразна выступіла яшчэ ў XV ст., але літаратура таго часу, абцяжараная сярэднявечнымі схемамі, перапоўненая міфамі і легендамі, не магла задаволіць узрастанне інтэлектуальных патрэбаў грамадства. Размова ідзе перш за ўсё пра розныя „сусветныя хронікі”, якія імкнуліся ахапіць усе часы і ўсе народы. І яшчэ адзін штрых: пры павелічэнні мабільнасці насельніцтва грузныя фаліянты Сярэднявечча павінны былі саступіць месца кнізе новага тыпу — малога фармату і лаканічнага стылю. Кніга Баэмуса адпавядала новым патрабаванням.

Трэба адзначыць майстэрства Баэмуса ў стварэнні сціслага і ёмістага нарыса, калі суаднесці яго з тэкстам першакрыніцы: некалькі старонак падрабязнага апісання ператвараюцца часам толькі ў некалькі сказаў. Гэта дасягалася часткова праз пераказ крыніцы ў скароце, але галоўным чынам дзякуючы адбору з першаснага матэрыялу найбольш яскравых характарыстык і выразных асаблівасцяў прыроды (ландшафту, клімату, флоры і фаўны, карысных выкапняў) i народнага жыцця. Кожнае асобнае апісанне той ці іншай краіны ў кнізе Баэмуса ўяўляе сабою не дэталёва прапісанае жывапіснае палатно, а хутчэй малюнак, у якім некалькі асноўных ліній і штрыхоў ствараюць непаўторную своеасаблівасць сілуэта. Але ўсе разам такія нарысы складаюць панараму культурнай разнастайнасці чалавецтва.

Гуманіст Баэмус ужо як навуковец Новага часу вельмі пільна ставіўся да паходжання інфармацыі, якую ён выкарыстоўваў у кнізе; ён старанна выбіраў толькі тое, што не выклікала сумнення. Пісьменнік не толькі не хаваў факт запазычання, але наадварот, у манеры, уласцівай гуманістам, адкрыта (і не без гонару) называў у прадмове свае крыніцы, таму што гэта сведчыла пра яго добрую адукаванасць. Больш за тое, у самой назве кнігі адразу паведамляецца, што яна напісаная на падставе твораў славутых аўтараў („ex multis clarissimis rerum scriptoribus collecti”).

Імёны аўтараў, якіх Баэмус згадвае ў прадмове, таксама сведчаць пра яго гуманістычную скіраванасць. Сярод іх антычныя гісторыкі (Герадот, Пліній і інш.) і рэнесансавыя пісьменнікі (Эней Сільвій Пікаломіні, Амвросій Калепіна, Марк Антоній Сабелікус, Ёган Наўклер, Мацвей Мяхоўскі). Цікава, што ў спіс крыніц не трапілі ні вядомыя сярэднявечныя хронікі, ні апошнія апавяданні падарожнікаў; усе яны падаваліся Баэмусу перапоўненымі небыліцамі. Ён піша, што трэба пазбягаць такіх твораў, дзе асобныя ілжывыя звесткі прымушаюць сумнявацца ў праўдзівасці ўсяго астатняга.

Поспех Баэмуса натхніў і іншых. У далейшым з’яўляецца шэраг аўтараў, якія пішуць падобныя геаграфічна-этнаграфічныя агляды краін свету. Дзякуючы няспыннаму навуковаму развіццю і новым адкрыццям паслядоўнікі Баэмуса паступова пашыраюць змест сваіх твораў праз уключэнне апошніх звестак. Іх слава засланіла перад нашчадкамі таго, хто стаяў пры вытоках. У XIX ст. рэдкі спецыяліст мог прыгадаць Ёгана Баэмуса і яго твор. Толькі некалькі сціплых радкоў прысвячае яму фундаментальная нямецкая біяграфічная энцыклапедыя „Allgemeine Deutsche Biographie”[3].

Пры выданні рускага перакладу „Касмаграфіі” С. Мюнстэра ў каментары быў прыведзены фрагмент[4] пра Масковію, які цалкам супадае з тэкстам кнігі Баэмуса, пра якога нават не згадалі, а толькі заўважылі: „Таково начало Мюнстерова описания Московии, заключающее в себе данные, не заимствованные, как увидим, из известных нам источников”[5].

У навуковых даследаваннях ХХ ст. Баэмусу паступова вяртаецца яго заслужанае месца ў гісторыі еўрапейскай думкі. Дагэтуль захоўвае сваю значнасць праца Эрыха Шміта, у якой разглядаецца ўклад гэтага нямецкага гуманіста ў развіццё этнаграфічных ведаў[6]. Уздым культуразнаўчых даследаванняў у другой палове ХХ ст. дазволіў па-новаму глянуць на творчасць Ёгана Баэмуса. Маргарэт Ходжэн лічыць кнігу „Норавы, законы і звычаі ўсіх народаў” важным крокам ад „класічнай спадчыны” і „сярэднявечнага пралога” да „ранняй антрапалогіі”[7. Клаўс Фогель звязвае твор Баэмуса з важнымі працэсамі ў сферы свядомасці еўрапейцаў, са станаўленнем ідэі культурнай разнастайнасці[8]. Канкрэтна ў сувязі з гісторыяй краін Усходняй Еўропы кніга Баэмуса як крыніца выкарыстоўваецца ў даследаваннях А. Мыльнікава[9] і А. Белага[10]. Да гэтага можна дадаць, што твор Баэмуса яшчэ захоўвае патэнцыял як аб’ект даследавання для аналізу міжкультурных адносінаў у мінулым, таго, як адна культура ўспрымае іншыя, як яна разумее сябе праз супастаўленне з „іншым” і г. д.

Ніжэй прыведзены фрагмент з яго кнігі, які апісвае паўночна-ўсходні куток Еўропы: раздзелы „Пра Русь (Rusia), або Рутэнію” і „Пра Літву”. Асноўнымі крыніцамі для іх служылі творы Мацвея Мяхоўскага і Энея Сільвія Пікаломіні. Можна параўнаць асобныя фрагменты, каб убачыць, наколькі блізка да тэксту пераказвае крыніцу Баэмус.

М. Мяхоўскі: „Хаця там толькі груба апрацоўваюць зямлю, узворваюць мала і неглыбока, а сеюць павярхоўна, пшаніца ўраджаецца сама тры гады запар дзякуючы таму, што пад час жніва некаторую колькасць зерня пакідаюць парассыпанай на зямлі, каб яно ўзышло ў наступным годзе без апрацоўкі і ўзворвання поля. Трава на пашах так хутка і так багата там узыходзіць і расце, што ў тры дні вырастае вышэй каморніцкага шаста, а праз трохі большы час аблытвае і хавае плуг, забыты ў травяністых месцах. Пчаліныя раі там складаюць мёд не толькі ў пчэльніках і ў дуплах дрэваў, але і на берагах рэк і на зямлі”[11] (Параўн. пачатак VI раздзела Баэмуса „Пра Русь, або Рутэнію”).

Але Баэмус часта сумяшчае інфармацыю ад розных аўтараў у адным нарысе адпаведна сваім агульным ўяўленням. Так, раздзел „Пра Русь” пачынаецца геаграфічным апісаннем, якое супадае з апісаннем украінскіх зямель у Мяхоўскага. Але пасля яго нечакана апавяданне пераносіцца ў Масковію; у Мяхоўскага Львоў — сталіца Русіі, у Баэмуса „Сталіцай з’яўляецца Масковія” і далей ідзе апавяданне пра норавы і звычаі маскавітаў. Думаецца, што такім чынам у творы Баэмуса адлюстраваліся звесткі пра дамаганні з боку маскоўскіх валадароў „кіеўскай спадчыны” і тытула вялікага князя ўсёй Русі. Акрамя таго, пры супярэчнасці паміж звесткамі Мяхоўскага, які Руссю называе ўкраінскія землі, і Энея Сільвія, які пад гэтай назвай апісвае Вялікі Ноўгарад, пазіцыя Баэмуса бліжэй да апошняга. Паколькі ў XVI ст. наўгародскія ўладанні ўжо падпарадкоўваліся Маскве, інфармацыю Энея Сільвія Баэмус пераносіць на апісанне маскавіцкіх звычаяў. Так, у яго нарысе з’яўляюцца нататкі пра барацьбу за ўладу ў Маскве. У Энея Сільвія гэта выглядае так:

„Пасярэдзіне плошчы знаходзіцца квадратны камень, і той, хто на яго зможа ўзысці і яго не скінуць, атрымае першынства ў горадзе. За гэта ён змагаецца са зброяй у руках, і кажуць, часта ў адзін дзень шмат туды ўзыходзіць, і вельмі часта паўсюль узнікаюць спрэчкі”[12] (Параўн. тэкст VI раздзела Баэмуса „Пра Русь, або Рутэнію”).

Такім чынам, у адным раздзеле „Пра Русь” Баэмус аб’яднаў разнастайныя звесткі: геаграфічны агляд украінскай зямлі, нататкі пра спецыфіку палітычнай барацьбы ў Ноўгарадзе i нарыс пра дзяржаўны лад і народныя звычаі ў Масковіі. Прычынай гэтага магла паслужыць і няпэўнасць назвы Русь

Boemus, Johannes. Mores, leges et ritus omnium gentium, per Ioannem Boлmum, Aubanum, Teutonicum ex multis clarissimis rerum scriptoribus collecti[13].

Caput VI.

De Rusia sive Ruthenia, et recentibus Rusianorum moribus

Rusia, quae etiam Ruthenia dicitur et Podolia, tripartito nominatur. Alba, superior, et inferior, pars Sarmatiae Poloniae praetenta, Peuce fluvio ad septentrionem includitur, ad orientem solem Moscus, occidua illi Livonia atque Prussia extremae Germaniae partes: patent hodie Ruthenorum sive Rhoxolanorum (nam et hoc nomine appellantur) fines octo dierum itinere, a Tanai ad septentrionalem oceanum, habetque id spacium nonaginta et amplius dierum iter, rursus a Germanico oceano, quem Balteum vocant, ad mare Caspium.

Regio adeo fertilis est, ut agro rude culto frumentoque insperso, tribus perpetuis annis fructum ferat: nec opus est agrum quotannis invertere, sed inter metendum segete leniter excussa alia in sequentem annum sua sponte crescit. Gramen adeo procerum producit, ut perticam transcendat: unde ibi apum tanta copia, ut mella nedum in alvearijs, aut arboribus, verum in rupium et terrae cavernis reponant. Optimus Medo, et hi grandes cerarum orbes, qui ad nos usque advehuntur, ibi fiunt. Non impiscantur piscinae et stagna Russorum, sed, ut aiunt, pisces ex coeli influentia succrescunt.

Sal quodam in lacu Katzibeio vocato siccis temporibus colligitur, pro quo genti cum Tartaris crebra bella. Mirum est quod dicitur in solo Chelmensi desectos pini arboris ramos truncosque, duos aut tres annos super terram iacentes in saxa indurari. Est ibi optimae create copia.

Versus Tanaim et Maeotim calamo aromatico et reupontico abundat, pluribusque herbis et radicibus alijs, alibi non visis.

Urbs regia Moscovia est, ad Moscum amnem sita, quatuordecim millium passuum circuitu. Nullus hic signati argenti usus. Lapis est in medio foro quadrata forma, quem si quis ascendit, nec inde vi deturbari possit, principatum urbis obtinet. Ingens de ascensu loci et deiectu dimicatio inter indigenas, saepiusque ob eam rem pugnatum inter cives.

Gens adeo valida est, quod superiori anno quodam bellico tumultu in regis castris centum viginti millia equitum recensa sint, quorum singuli ordinem ducerent. Arcu in bello utuntur, quod gentile et vetus est illis: est et lancea in usu duodenum pedum: cataphracti equites supra hamatam loricam ferreum thoracem induunt, umbilicis speculorum modo prominentibus: galerum gestant, pro casside, in conum fastigiatum: equite libentius utuntur in bello quam pedite: pedites alij scorpione utuntur (ballistam Itali vocant) alij plumbeas pilas sulphureo pulvere ex aeneis excutiunt machinis Teutonico more.

Invisum genti Regium nomen: idcirco ducis appellationem libentius usurpant, ut magis popularem: qui ibi rerum potitur, dux dicitur, qui in totam gentem Imperium obtinet: huic pileus paulo elatior quam caeteris proceribus, caetero nihil ab alijs differens: omnis color in usu, praeter nigrum.

Viri foeminaeque lineo amiciuntur indusio, eoque tenuissimo, et ad crura demisso, auro circa collum rubentique serico excolunt id amiculum, laxior vestis, ac nihil fere a Graecis differens, qualem Turcae quoque et totus septentrio usurpat: manicae tantum laxiores Ruthenis, auroque; fimbriatae a pectore et humeris: Lutrina pellis ambit exterius vestem.

Sola uxor luget virum, obducto capite albo linteo, et ad ulnas deiecto: quibus fortuna amplior est, quadragesimo die a funere convivantur in defuncti memoriam: quorum res angustior est, quinquies hoc temporis intervallo solemni modo epulantur: observantur dies obitus, quem anniversarijs quoque celebrant epulis. quando ex ea stirpe superest aliquis, custodiuntur nomina defunctorum monumentis literarum, ut sciri possit, quo cuiquam die parentandum sit: planctu et lamentatione funus educunt.

Patrij moris est mulieres gemmas et uniones ex auribus suspendere, decorum et maribus, sed adhuc pueris: quae iterum nupserit, satis castam ducunt, aversantur ut impudicam tertio nubentem, par in maribus offensa. Puellae a tergo capillum promittunt, caeterum matrimonio locatae sedulo abscondunt. Viri supra aures tondentur, datur probro huic sexui omnis capillorum cultus.

Gens universa in Venerem prona, ac bibacissima: hoc laudis loco ponunt, alterum licere arbitrantur, modo id fieri contingat citra omnem connubij offensam: foenerant vulgo, nec fraudi cuiquam, ne sacerdotibus quidem. Pars multo maxima Rusianorum servitutem serviunt, nec inviti, multi quidem et in his nobiles etiam se coniugem et liberos venditant: aut quia sic maiore otio fruuntur, aut quod maiore voluptate.

Antistites sacrorum Graecanico ritu nigro amiciuntur pallio: horum primores albo. Ferunt hi bullam ad pectus suspensam, et tabulam praeceptis divinae legis inscriptam: minores sacerdotes et ipsi Graece vestiuntur: sacrae virgins, quod unum genus in ea gente est, ex Antonij abbatis instituto nigra stola amiciuntur.

Est et suus sermo genti, Scythicus vero, an alius, parum compertum habeo. Sunt et literae non multum a Graecorum figura abhorrentes. Musicen et Grammaticen discunt utranque Graece, caeteras artes vulgo aspernantur: de summa fidei cum Graecis sentiunt: par in cultu caeremonia, et in coelites veneratio.

Iudicia exercent duodecim numero viri: unus aliquis e collegio cognoscit causam, crimen’ue, cognitum ad collegas defert, interdum et ad Regem. Si res maioris est ponderis, quam ut pro collegio vindicari possit, si reus nequeat convinci, parumque liqueat factum, cum accusatore cogitur de vita dimicare: atque ita victor duplici pecunia donatur, qualis fuerit aestimata.

Agrorum cultum oppido exercent, equis arant, ager feracissimus praeterquam vini. Cervisiam potum ex millio, hordeo, atque humulo decoctum potant, et idem fere totus septentrio. Ex canapi, papavere, et nucibus oleum conficiunt: olivam non fert Rusiana regio, neque ex ea arbore liquor aliunde invehitur.

Varia alit animalium genera, et in his plaeraque pellium aestimatione nobilia, quarum alioqui a veteribus celebrata: piscium ingens copia, et in his Seldis nobilissimus, ex Pares lausco lacu, perquam similis ijs, qui in Benaco capiuntur. Lacus in Ruthenia illustres septem, flumina insignia novem: et in his quem Borysthenem esse suspicari libet, ob ea, quae de ipsius magnitudine et natura praedicant.

Caput VII.

De Lithuania, et Lithuanorum vita

Lithuania est Poloniae ad ortum connexa noningentorum millium passuum circuitu magna sui parte palustris plurimumque nemorosa: Et ob eam rem difficilis aditu, ac quodammodo inaccessa, aquis palustribus cuncta obtinentibus: hyeme commercia cum Lithuanis habiliora, paludibus et stagnis alta glacie concretis niveque superinfusa, fiunt omnia mercatoribus pervia: ut velut alto mari, quando nulla sit certa via aut semita, sydera signent, iter. Rara in Lithuania oppida, villarum incolatus infrequens.

Accolarum divitiae pecora pellesque multigenum ferarum, ut Zobellinae sunt, atque Harmelinae: quibus regio insigniter scatet, cerae ac mellis abundans: usus pecuniae genti nullus: inter se matronae palam concubinos habent virorum permissu, quos connubij vocant adiutores, contra pellicatus viris probro datur. Solvuntur facile matrimonia mutuo consensu, et iterum atque iterum nubunt.

Adeo gens una caeteris mortalibus diverso vivit ritu, non ut absurdum sit illud Aristippi, Honestum non natura sed consuetudine constare.

Vini rarissimus usus: panis nigricans non cribratus: armenta vivum praebent, multo lacte utentibus. Sermo genti, ut Polonis, Sclavonicus: hic enim sermo quam latissime patet, ac plurimis quidem gentibus communis est: ex quibus quaedam Romanae ritum Ecclesiae sequuntur, ut Poloni sunt, Dalmatae, Croatij, Carnique: Aliae Graeco ritu sacra peragunt, ut Bulgari, Rutheni, et ex Lithuanis plerique. Nonnullae ab his diversae, proprias haereses habent, ut Boemi sunt, Moravi, et Bosnienses, Hussitarum quaedam observant delirium: pars multo maxima Manicheum: quaedam adhuc etiam gentili caecitate tenentur, idola colunt, quemadmodum multi ex Lithuanis. Hieronymus Pragensis, qui Eugenij quarti pontificatu in ea terra evangelium praedicavit, quique gentis illius ritus et mores ad id tempus minus notos nostris hominibus demonstravit, dicebat Lithuanorum quosdam, ad quos primum pervenisset domesticatim serpentes habuisse: quibus per se quisque ut dijs penatibus sacrificabant: caeterum tenuisse se, ut praeter unum, qui cremari non potuit, a suis cultoribus interficerentur: alij ignem colunt, captantque ex eo auguria; Solem nonnulli mallei ferrei specie immani magnitudine.

Proprium ducem habent, quem Magnum vocant: persaepe tamen regi Polonorum subditi. Caput regionis Vilna est. Episcopalis civitas tantae magnitudinis est quantae Crocavia cum suburbijs omnibus: domus contiguae in ea non sunt, sed veluti in rure horti intermediant, et pomaria. Duo fortiss(i)ma castra habet, unum in monte situm, inferius in plano alterum. Distat haec civitas a Cracovia CXX. miliaribus. Tartari quidem circa Vilnam in assignatis pagis habitant, qui agros nostro more colentes laborant, et merces vehunt: Tartarica lingua loquuntur, Mahometum et sectam Saracenorum profitentur.

Ёган Баэмус. Норавы, законы і звычаі ўсіх народаў, сабраныя Ёганам Баэмусам, немцам з Аўба, з твораў многіх славутых гісторыкаў.

Раздзел VI.

Пра Русь, або Рутэнію, і сучасныя звычаі русаў

Русія, якую таксама называюць Рутэніяй і Падоліяй, падзяляецца на тры вобласці: Белую, Верхнюю і Ніжнюю; гэта — частка Сарматыі, якая прасціраецца да Польшчы. З поўначы яна абмяжоўваецца ракой Пеўце [Peuce, Прыпяць? — І.С.], з усходу ад яе — Моск [Масковец], з захаду — Лівонія і Прусія, крайнія нямецкія землі. Сёння межы русінаў, або раксаланаў (бо іх завуць і такім імем), цягнуцца на восемь дзён шляху, ад Танаіса [Дона] да паўночнага акіяна; і, з іншага боку, гэты абшар змяшчае больш за дзевяноста дзён шляху ад Нямецкага акіяна, які завецца Балтыйскім, да Каспійскага мора.

Настолькі гэты край шчодры, што груба апрацаваная і засеяная збожжам зямля прыносіць плён тры гады запар. І няма патрэбы яе штогод пераворваць, але зерне, стрэсенае пад час жніва, у наступным годзе само прарастае. Трава вырастае настолькі высокай, што перавышае каморніцкі шост; таму там такое мноства пчол, якія складваюць мёд не толькі ў пчаліных вуллях або на дрэвах, але і ў шчылінах скал і пячорах. Там робяць найлепшы мёд і тыя вялікія кругі воску, якія няспынна возяць да нас. Русы не разводяць рыбу ні ў ставах, ані ў сажалках, але, як кажуць, рыба множыцца дзякуючы таму, што праліваецца з неба.

Соль яны збіраюць у сухую пару ў нейкім возеры, якое называюць Кацыбей [Качыбейскім], з-за чаго часта адбываюцца войны з татарамі. Дзіўна тое, што ў Холмскай зямлі, як кажуць, ссечанае галлё і ствалы хваёвых дрэваў, паляжаўшы на зямлі два-тры гады, робяцца цвёрдымі, нібы камень. Ёсць там і шмат выдатнай крэйды.

Бліжэй да Танаіса [Дона] і Меатыды [Азоўскага мора] у вялікай колькасці расце духмяны трыснёг і рэвень, а таксама мноства іншых траў і каранёў, якія нідзе больш не сустракаюцца.

Сталіцай з’яўляецца Масковія, якая ляжыць на рацэ Маскве i мае чатырнаццаць міль у акружнасці. Тут не выкарыстоўваюць чаканнага срэбра. Пасярод галоўнай плошчы знаходзіцца квадратны камень, і калі хто ўзбіраецца на гэты камень, і не ўдаецца сілаю скінуць яго адтуль, той атрымлівае першынства ў горадзе. Пры ўзыходжанні на гэтае месца і пры скіданні з яго ідзе зацятая барацьба паміж тутэйшымі жыхарамі, і часта гараджане нават ваююць за гэта між сабою.

Народ нагэтулькі моцны, што летась пад час нейкага ваеннага мяцяжу ў царскім абозе было налічана сто дваццаць тысяч вершнікаў, з якіх некаторыя вялі рэй. На вайне яны карыстаюцца лукам — сваёй даўняй айчыннай зброяй. Ужываюць і дзіду дванаццаці футаў даўжынёю. Вершнікі адзетыя ў кальчугі, паверх якіх накладаюць жалезны панцыр з выступамі, падобнымі на люстэркі. Замест металічнага шлема носяць футравую шапку, якая ўверсе звужаецца ў выглядзе конуса. На вайне вершнікаў выкарыстоўваюць ахвотней, чым пешых. Адны пяхотнікі карыстаюцца „скарпіёнам” (італьянцы называюць яго балістай); іншыя страляюць на нямецкі лад — свінцовымі ядрамі з медных машын, заладаваўшы ў іх пораху.

Царскі тытул для народа нязвычны. Ахвотней яны карыстаюцца тытулам князя, бо ён з’яўляецца больш паспалітым. Той, хто там знаходзіцца пры ўладзе, завецца князем, які кіруе ўсім народам. Яго шапка крыху вышэйшая, чым у іншых вяльможаў, нічым не адрозніваючыся ў астатнім ад іншых.

Ужываецца любы колер, апрача чорнага. Мужчыны і жанчыны апранаюць ільняную кашулю і такую ж тонкую, якая спускаецца да галёнак; і аздабляюць гэтую шату вакол шыі золатам і чырвоным шоўкам. Вопратка больш прасторная і амаль нічым не адрозніваецца ад грэцкай, такую ж носяць туркі і жыхары ўсёй поўначы, толькі ў русінаў рукавы шырэйшыя і аздобленыя залатымі махрамі ад грудзей і плячэй. Краі вопраткі аблямаваныя мехам выдры.

Самотная жонка аплаквае мужа, накрыўшы галаву белай хусткай, якая спадае да локцяў. Больш заможныя на саракавы дзень пасля пахавання наладжваюць бяседу на памінанне нябожчыка, і тыя, у каго меншы дастатак, такім чынам пяць разоў на працягу года частуюцца. Шануюцца дні смерці, і ўгодкі таксама адзначаюць застоллямі. Пакуль яшчэ застаецца ў жывых хтосьці з гэтага роду, імёны памерлых захоўваюцца ў запісах, каб можна было ведаць, у які дзень каго трэба ўшанаваць. Нябожчыка праводзяць плачам і галашэннем.

Паводле даўняга звычаю, жанчыны носяць у вушах каштоўныя камяні і пярліны. Упрыгожвацца ўласціва і мужчынам, але яшчэ маладым. Тая, што выйдзе замуж другі раз, лічыцца дастаткова цнатлівай, але ад той, што тройчы выйшла замуж, адмаўляюцца гэтак жа, як ад распуснай, бо гэта аднолькава лічыцца ганьбаю і для мужчын.

Дзяўчаты адпускаюць валасы за спінаю, але замужнія старанна іх хаваюць. Мужчыны састрыгаюць валасы над вушамі, бо лічыцца сорамам для гэтага полу любы клопат аб валасах.

Увесь народ схільны да Венеры [= да кахання] і вельмі шмат п’е: апошняе лічыцца пахвальным, першае разглядаюць як дазволенае, толькі б удалося гэта зрабіць без усялякай шкоды для шлюбу. Паўсюль пазычаюць, беручы ліхву, і гэта нікому з ix не шкодзіць, нават святарам.

Надзвычай вялікая частка русаў — рабы нават без прымусу; многія ж, а сярод іх таксама і радавітыя, прадаюць саміх сябе, жонку і дзяцей. Ці таму, што такім чынам маюць больш спакою, ці атрымліваюць большае задавальненне.

Галоўныя святары паводле грэцкага абраду апранаюць чорную шату, а першыя сярод іх — белую. Яны носяць на грудзях булу з таблічкаю, дзе выпісаныя запаведзі Божыя. Ніжэйшае духавенства таксама апранаецца па-грэцку. Манашкі гэтага народа належаць толькі да аднае рэгулы, носяць чорныя рызы паводле прадпісання ігумена Антонія.

Ёсць і свая мова ў народа, але ці сапраўды яна скіфская, ці нейкая іншая, мне дакладна не вядома. Літары сваёй формай не надта адрозніваюцца ад грэцкіх. Музыку і граматыку вучаць па-грэцку, а іншыя навукі паўсюль у пагардзе. І наогул прытрымліваюцца грэцкага веравызнання: аднолькавыя абрады ў кульце і такое ж шанаванне святых.

Суд чыняць дванаццаць чалавек. Нехта адзін з гэтай калегіі даследуе справу і пра выяўленае злачынства паведамляе калегам, а часам і цару. Калі ж справа больш значная, чым тая, за якую можа караць калегія, ды калі вінаватага немагчыма выкрыць і не дастаткова высветлены ўчынак, яго змушаюць да змагання на жыццё з абвінаваўцам. І пераможца такім чынам надзяляецца грашовай сумаю ў два разы большай, чым была ўстаноўленая.

Апрацоўкай зямлі займаюцца і ў горадзе; аруць коньмі. Зямля вельмі ўрадлівая, але не для вінаграду.

Півам, звараным з проса, ячменю і хмелю, напіваюцца дап’яна, і гэтак амаль паўсюль на поўначы. Алей вырабляюць з канопляў, маку і арэхаў; алівы ў краіне русаў не растуць, і алей з гэтага дрэва з іншых месцаў не прывозяць.

Там водзяцца розныя віды жывёлаў; большасць з іх славутыя сваім каштоўным футрам, пра што, між іншым, было вядома здавён. Вялікае мноства рыбы, і сярод іх самыя выдатныя — селядцы з Перыяслаўскага возера, вельмі падобныя да тых, якіх ловяць у Бэнака [Benaco]. У Рутеніі існуе сем славутых азёраў, дзевяць значных рэк, можна меркаваць, што ў ix ліку і Барыстэн, калі браць пад увагу тое, што апавядаюць пра яго велічыню і характар.

Раздзел VII.

Пра Літву і жыццё ліцвінаў

Літва, якая прымыкае да Польшчы з усходу, мае дзевяцьсот міль у перыметры. У большай частцы яна балоцістая і пакрытая лясамі, з-за чаго цяжкадаступная і ў пэўным сэнсе непраходная, бо ўсё займаюць воды балотаў. Узімку, калі балоты i азёры скаваныя моцным ільдом, засыпаныя снегам, увесь край робіцца праходным для купцоў, і тады гандаль з ліцвінамі больш зручны. Шлях вызначаюць па зорках, нібы на моры, паколькі няма ніякай дарогі або сцежкі. Гарады ў Літве рэдкія, а вёскі малалюдныя.

Багацце жыхароў — быдла і футра розных жывёлаў, такіх, як собалі і гарнастаі, якімі надзіва кішыць гэты край, багаты таксама на воск і мёд. Грошай народ не ўжывае.

Жанчыны з дазволу мужоў адкрыта маюць каханкаў, якіх называюць памочнікамі шлюбу, пазашлюбная сувязь мужоў, наадварот, лічыцца ганьбаю. Пры ўзаемнай згодзе шлюбы лёгка касуюцца, ды можна зноў і зноў выходзіць замуж. Настолькі адрозніваецца жыццё гэтага народа ад астатніх смяротных, што не падаецца бязглуздым выслоўе Арыстыпа: цнота захоўваецца не ад прыроды, а паводле звычаю.

Віно ўжываюць вельмі рэдка; хлеб у іх чорны з непрасеянай мукі. Скаціну дастаўляюць жыўцом, спажываючы шмат малака.

Мова народа, як і ў палякаў, славянская. Гэтая мова сапраўды вельмі пашыраная і агульная для многіх народаў. З ix адны, як палякі, далмацінцы, харваты, карны, трымаюцца абраду рымскага касцёла. Іншыя, як балгары, рутэны і большасць ліцвінаў, служаць паводле грэцкага абраду. Некаторыя ж, у адрозненне ад іх, з’яўляюцца сапраўднымі ерэтыкамі, як багемцы, маравы і баснійцы, якія захоўваюць гусітскае вар’яцтва, а нашмат большая частка — маніхейскае. А іншыя яшчэ дагэтуль застаюцца ў цемры паганства і пакланяюцца ідалам, як, напрыклад, многія з ліцвінаў. Геранім Пражскі пад час пантыфікату Яўгена IV прапаведаваў Евангелле ў гэтай зямлі і апісаў норавы і звычаі гэтага народа, на той час малавядомыя нашым людзям. Ён казаў, што некаторыя ліцвіны, да якіх ён дайшоў спачатку, трымалі дома вужоў, і кожны асабіста прыносіў ім ахвяры як хатнім багам. Зрэшты, лічыцца, што апрача аднаго, якога нельга спаліць, іх вынішчаюць іхнія ж шанавальнікі. Іншыя ж пакланяюцца агню, і варожаць па ім, а некаторыя — Сонцу ў выглядзе велізарнага жалезнага молата.

Маюць уласнага князя, якога называюць Вялікім. Аднак вельмі часта падпарадкоўваюцца польскім каралям. Галоўны горад гэтага краю — Вільня. Гэта — рэзідэнцыя біскупа, і яна такой жа велічыні, як Кракаў з усімі прадмесцямі. Дамы ў ім не прымыкаюць адзін да аднаго, але між імі як на вёсцы ляжаць сады і агароды. Горад мае два моцныя замкі. Адзін размяшчаецца на гары, другі — на доле. Гэты горад знаходзіцца ад Кракава на адлегласці 120 міляў.

Вакол Вільні жывуць татары ў выдзеленых ім мясцовасцях. Яны займаюцца апрацоўкай зямлі, як гэта робіцца і ў нас, а таксама возяць тавары. Размаўляюць на татарскай мове. Вызнаюць Магамета і сарацынскае вучэнне.

Себасцян Мюнстэр. Касмаграфія (урывак)[14]

Масковія — краіна вялізная, сталіца ў ёй завецца Моска або Москва. Яна ляжыць на рацэ Маскве і мае чатырнаццаць міль у акружнасці. Тут не ўжываюць чаканнага срэбра. Пасярод галоўнай плошчы знаходзіцца квадратны камень, i калі хто ўзбіраецца на гэты камень, і не ўдаецца сілаю скінуць яго адтуль, той атрымлівае першынства ў горадзе. Пры ўзыходжанні на гэтае месца і пры скіданні з яго ідзе зацятая барацьба паміж тутэйшымі жыхарамі, і часта гараджане нават ваююць за гэта між сабою.

Царскі тытул для народа нязвычны. Ахвотней яны карыстаюцца тытулам князя, бо ён з’яўляецца больш паспалітым. Той, хто там знаходзіцца пры ўладзе, завецца князем, які кіруе ўсім народам. Яго шапка крыху вышэйшая, чым у іншых вяльможаў, нічым не адрозніваючыся ў астатнім ад іншых.

Паводле даўняга звычаю, жанчыны носяць у вушах каштоўныя камяні і пярліны. Упрыгожвацца ўласціва і мужчынам, але яшчэ маладым. Тая, што выйдзе замуж другі раз, лічыцца дастаткова цнатлівай, але ад той, што тройчы выйшла замуж, адмаўляюцца гэтак жа, як ад распуснай, бо гэта аднолькава лічыцца ганьбаю і для мужчын.

Дзяўчаты адпускаюць валасы за спінаю, але замужнія старанна іх хаваюць. Мужчыны састрыгаюць валасы над вушамі, бо лічыцца сорамам для гэтага полу любы клопат аб валасах.

Увесь народ схільны да Венеры і вельмі шмат п’е: апошняе лічыцца пахвальным, першае разглядаюць як дазволенае, толькі б удалося гэта зрабіць без усялякай шкоды для шлюбу.

Прытрымліваюцца грэцкага веравызнання: аднолькавыя маюць абрады ў кульце і такое ж шанаванне святых.


[1] Schmidt E. Deutsche Volkskunde im Zeitalter des Humanismusund der Reformation. Berlin, 1904, p. 146.
[2] Vogel K.A. Cultural Variety in a Renaissance Perspective: JohannesBoemus on „The manners, Laws and Customs of all People” (1520)in: Shifting Cultures: interaction and discourse in the expansionof Europe / by Henriette Bugge et Joan Pau Rubies — Münster,1995, p. 17.
[3] Allgemeine Deutsche Biographie. Münnchen, 1875-1912. Bd. 3.S. 30. Некаторыя дадзеныя аспрэчваюцца сучаснымі даследаваннямі.
[4] Гэты фрагмент даецца ніжэй.
[5] Описание Литвы, Самогитии, Руссии и Московии Себастиана Мюнстера (XVI века) // Журнал министерства народного просвещения. Ч. 211, отд. 2. 1880. С. 80.
[6] Schmidt E. Deutsche Volkskunde im Zeitalter des Humanismusund der Reformation. Berlin, 1904.
[7] Hodgen M.T. Earli Anthropology in the sixteenth and SeventeenthCenturies. Philadelphia, 1964.
[8] Vogel K.A. Cultural Variety in a Renaissance Perspective: JohannesBoemus on “The manners, Laws and Customs of all People” (1520)// Shifting Cultures: interaction and discourse in the expansionof Europe / by Henriette Bugge et Joan Pau Rubies. Münster,1995.
[9] Мыльников А.С. Картина славянского мира: взгляд из Восточной Европы. = The picture of the Slavic world: the view from theEastern Europe: Этногенетические легенды, догадки, протогипотезы XVI – начала XVIII в. С.-Петербург, 2000. С. 186-187.
[10] Белы А. Хроніка Белай Русі = Chronicon Russiae Albae: Нарысгісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000. С. 130.
[11] Тэкст перакладу прыводзіцца паводле лацінскага тэксту выдання: Меховский М. Трактат о двух Сарматиях. Москва — Ленинград, 1936. С. 172-173.
[12] Лацінскі тэкст твора Энея Сільвія Пікаломіні, паводле якога зроблены пераклад, узяты з дадатку да “Сусветнай хронікі” Г. Шэдэля: Schedel H. Liber chronicarum. Nürnnberg, 1493. f. 280b.
[13] Тэкст прыводзицца паводле выданні 1556 г. (Lugduni: apud Ioannem Tornaesium et Gul. Gazeium).
[14] Пераклад зроблены паводле фрагмента з выдання „Касмаграфіі” С. Мюнстэра 1552 г., прыведзенага ў: Описание Литвы, Самогитии, Руссии и Московии Себастиана Мюнстера // Журнал министерства народного просвещения. Ч. 211, отд. 2, 1880. С. 80.

Наверх

Наталля Юсава. „У святле Сталінскага вучэння пра мову і нацыю“

Снежня 22, 2007 |


Ва ўмовах адзяржаўлення гуманітарнай навукі пры таталітарным ладзе любыя яе тэорыі і канцэпцыі абавязкова былі знітаваны з пануючай ідэалогіяй, а часам нават уплывалі на развіццё і ўкараненне істотных канцэптаў апошняй. Пры фармаванні некаторых навуковых канструкцый вырашальнае слова для гуманітарыстыкі мелі пастулаты Іосіфа Сталіна, што было звязана са значэннем і месцам правадыра ў таталітарнай сістэме савецкага ўзору. Культ яго асобы складаўся ў СССР на працягу доўгага часу і падымаўся на новы ўзровень з кожнай новай „перамогай” савецкіх людзей на розных „франтах”. Разнастайныя здзяйсненні і дасягненні народаў савецкай імперыі з кожным разам усё больш і больш выдаваліся за вынік „мудрага” кіраўніцтва „стырнавога савецкага народа”. Культ Сталіна дасягнуў апагея, як вядома, у пасляваенны перыяд, паколькі ўсе вырашальныя перамогі над вермахтам былі прыпісаны генералісімусу і ў свядомасці савецкіх людзей вікторыя ў гэтай страшнай вайне звязвалася перш за ўсё з асобай правадыра. Адзін з вядучых чыноўнікаў аддзела агітацыі і прапаганды ЦК ВКП(б) Д. Шапілаў абвяшчаў у вялікім прапагандысцкім артыкуле, які быў апублікаваны ў газеце „Правда” (11 жніўня 1947 г.) і адпавядаў інструкцыям, складзеным у агітпропе, што «„імя вялікага Сталіна” — гэта сімвал „волатаўскай магутнасці народа, яго перамог, яго славы, яго новых творчых планаў”»[1].

Зыходзячы з меркаванняў далейшага замацавання свайго іміджа — рэнамэ нібыта ўсёведнага і ўсюды прысутнага „звышчалавека”, І. Сталін намагаўся максімальна ахапіць розныя бакі жыццядзейнасці, у прыватнасці сказаць „апошняе слова” тэарэтыка марксізму ў розных галінах навукі. Любыя меркаванні „жывога бога” (як вусныя, так і пісьмовыя) набывалі сакральны статус, а новыя яго тэарэтычныя працы папаўнялі „залаты фонд” марксізму (няхай i вульгарызаванага), які, у сваю чаргу, быў „свяшчэннай каровай” бальшавікоў. Працы І. Сталіна, такім чынам, набывалі дактрынальнае значэнне, а іх галоўныя палажэнні дырэктыўна ўкараняліся, як метадалагічныя ўказанні, у гуманітарныя галіны навукі.

Яшчэ ў даваенныя часы пачаў замацоўвацца статус правадыра як галоўнага марксісцкага аўтарытэта ў сферы тэорыі „нацыі”, а ў канцы 1940-х г. гэты статус набыў канчатковае афармленне. З нацыянальнымі пытаннямі былі звязаны і новыя меркаванні Сталіна, выказаныя ім у час так званай лінгвістычнай дыскусіі лета 1950 г. з нагоды тэорыі М. Мара. Гэтыя меркаванні датычыліся адначасова і пытанняў утварэння народаў ды народнасцей, гэта значыць пытанняў этнагенезу, а не нацыягенезу[2]. А таму пастулаты правадыра надалі штуршок новай актуалізацыі этнагенетычных[3] даследаванняў і вызначылі шляхі тэарэтычнай перабудовы этнагенетыкі, што праводзілася ў сувязі з выкараненнем з гэтай дысцыпліны марысцкіх канструкцый. Варта заўважыць: на нашу думку, сталінская нацыялагічная тэорыя была на мяжы „тэрыторый” навукі і ідэалогіі, паколькі гэтую тэорыю трэба разглядаць і як навукова абгрунтаваныя тэзісы, і як ідэалагічныя пастулаты (якімі яны непазбежна рабіліся ў сітуацыі культу асобы І. Сталіна).

У сталінскі перыяд савецкай гісторыі этнагенетычная праблематыка некалькі разоў актуалізавалася (уласна кажучы, этнагенетычныя даследаванні не сыходзілі з парадку дня вучоных-гуманітарыяў на працягу 15 год, г. зн. з канца 1930-х да першай палавіны 1950-х г.), але пры гэтым кожны раз тое ці іншае вырашэнне метадалагічных і агульнатэа-рэтычных пытанняў не мела поўнага і лагічнага завяршэння, а таксама афіцыйнай санкцыі на атрыманне навукова i палітычна прызнанага легітымнага статусу марксісцкай тэорыі этнагенезу. Папярэднія даследаванні гэтага пытання паказваюць на неабходнасць больш паглыбленага вывучэння і раскрыцця ўплыву І. Сталіна на развіццё савецкай этнагенетыкі ў пачатку 1950-х г. і, у прыватнасці, на працэс легітымацыі канцэпцыі старажытнарускай народнасці. Прадметам нашага даследавання з’яўляецца высвятленне значэння пастулатаў І. Сталіна ў галіне нацыязнаўства для апошняй спробы савецкіх вучоных сталінскай эпохі стварыць агульнапрынятую афіцыйную тэорыю этнагенезу. Зрэшты, гэтае значэнне і ўсе асноўныя праблемы перабудовы этнагенетыкі дастаткова рэпрэзентатыўна праявіліся на першым этапе гэтай ідэалагічнай кампаніі (храналагічна гэта лета 1950 г. – зіма 1950-1951 г.). Аднак наша даследаванне абмяжуецца толькі этапам падрыхтоўкі міжінстытуцкай акадэмічнай нарады-дыспуту па метадалогіі этнагенетычных даследаванняў, што храналагічна адпавядае лютаму — лістападу 1951 г. У цэлым жа храналагічны дыяпазон зімы 1950 — восені 1951 г. звязаны з правядзеннем шэрагу навуковых канферэнцый і нарад, якія падвялі першыя вынікі тэарэтычнай перабудовы этнагенетыкі ў сувязі з укараненнем сталінскіх пастулатаў і разам з тым акрэслілі далейшыя перспектывы развіцця названай галіны.

Такім чынам, як ужо мімаходам адзначалася вышэй, адной з найважнейшых акцый падчас апошняга „ўсплёску” актуалізацыі стала падрыхтоўка і правядзенне ў час аб’яднанай нарады акадэмічных інстытутаў гуманітарнага профілю дыскусіі па метадалогіі этнагенетычных даследаванняў „у святле Сталінскага вучэння аб мове і нацыі” (фігуруе менавіта такая поўная назва[4]), якая адбылася 29 жніўня — 3 лістапада 1951 г. Падрыхтоўка гэтай нарады акадэмічным кіраўніцтвам праявілася, у прыватнасці, у арганізацыі і правядзенні серыі пасяджэнняў, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі розных гуманітарных дысцыплін, датычных да распрацоўкі этнагенетычных пытанняў. У гэтым артыкуле мы разгледзім сутнасць дыскусій на гэтых падрыхтоўчых пасяджэннях. У навуковай літаратуры гэтае пытанне яшчэ не асветлена, таму асноўнай крыніцай для рэканструкцыі падзей з’яўляюцца архіўныя матэрыялы. На жаль, пакуль што знойдзена толькі адна справа, якая ўтрымлівае пратаколы гэтых падрыхтоўчых пасяджэнняў (а менавіта чатырох першых), праведзеных на працягу 8 лютага — 19 сакавіка 1951 г.[5]

У агульнай гадавой справаздачы Адзялення гісторыі і філасофіі (далей АІФ) сказана, што працэс падрыхтоўкі аб’яднанай нарады па метадалогіі этнагенетычных даследаванняў трываў паўгода (на самай справе, як можна лёгка падлічыць, дзевяць месяцаў). За гэты перыяд было праведзена, у прыватнасці, 14 спецыяльных падрыхтоўчых пасяджэнняў, „на якіх у абстаноўцы творчых дыспутаў былі падвергнуты абмеркаванню тэзісы ўсіх дакладаў”[6]. Асноўная работа па падрыхтоўцы дыскусіі была ўскладзена на Інстытут этнаграфіі[7]. Першае пасяджэнне з серыі падрыхтоўчых нарад адбылося 8 лютага 1951 г.[8], і ў яго рабоце, згодна з пералікам прысутных, бралі ўдзел 17 вучоных[9]. Гэта прадстаўнікі акадэмічных інстытутаў — мовы, усходазнаўства, этнаграфіі, гісторыі і гісторыі матэрыяльнай культуры. Сярод іх варта назваць такіх вядомых і аўтарытэтных спецыялістаў у сваіх галінах, як мовазнаўцы і гісторыкі мовы Б. Горнунг, В. Левін, Г. Санжэеў; этнолагі М. Левін, С. Токараў, С. Талстоў; гісторыкі і археолагі Б. Грэкаў, А. Насонаў, П. Траццякоў, А. Удальцоў і інш.

Старшынствуючы на гэтым першым сходзе вучоных дырэктар Інстытута этнаграфіі С. Талстоў ва ўступнай прамове акрэсліў кола праблем, якія патрабуюць высвятлення ў дакладах, — гэта археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, антрапалагічныя крыніцы і іх узаемасувязь з праблемамі этнагенезу. Акцэнтавалася, што абапірацца пра вывучэнні кожнай з праблем трэба перш за ўсё на крыніцы. На думку вучонага, належала б ужо ў сакавіку правесці дыскусію, пачаўшы яе з агульных праблем, а толькі пасля навукоўцам варта разгарнуць цэлую серыю асобных дыспутаў, грунтуючыся на загадзя падрыхтаваных дакладах і прыцягнуўшы да гэтага па магчымасці таксама вучоных з „перыферыі”[10].

Пасля выступлення С. Талстова Г. Санжэеў і Б. Горнунг прапанавалі запрасіць да ўдзелу ў рабоце афіцыйных прадстаўнікоў АІФ і Аддзялення літаратуры і мовы Презідыума АН СССР[11] (адсюль можна зразумець, што Б. Грэкава яны разглядалі як прадстаўніка ад Інстытута гісторыі, а не ад АІФ). А. Насонаў паставіў слушнае пытанне наконт таго, чаго чакаюць ад дыскусіі самі вучоныя: „ці павінна гэтая дыскусія вырашыць усе праблемы, звязаныя з праблемай этнагенезу”[12]. На што С. Талстоў справядліва адказаў: хоць i цяжка сказаць, якія менавіта пытанні атрымаюць сваё вырашэнне, аднак будзе зроблена іх пастаноўка. Да размовы далучыўся П. Траццякоў, зрабіўшы акцэнт на вострай патрэбе дыспуту, і давёў да ведама ўсіх, што Прэзідыумам датэрмінова зацверджана публікацыя магчымых вынікаў у выглядзе запланаванага зборніка дакладаў[13]. Дыскусіі па этнагенезе, на думку археолага, „справа… вельмі балючая і вельмі сур’ёзная”[14]. Гэты дыспут павінен абавязкова мець адкрыты, шырокі фармат, з прыцягненнем спецыялістаў з іншых гарадоў. П. Траццякоў падкрэсліў, што нават у АН, як правіла, вучоныя не ведаюць меркаванняў адзін аднаго. (Цікава, што тое самае адзначыў яшчэ А. Удальцоў на самай першай нарадзе па пытаннях этнагенезу ў верасні 1938 г.[15]).

Спыніўшыся на методыцы вядзення дыскусіі, П. Траццякоў прапанаваў іншы механізм у параўнанні з С. Талстовым. Археолаг лічыў (на нашу думку, цалкам слушна) больш мэтазгодным той шлях, калі вучоныя прадставяць грунтоўныя даклады якраз па асобных невялікіх пытаннях са сферы этнагенезу, а ўжо пасля правядзення абмену думкамі можна было б падысці да вырашэння абагульняльных праблемных пытанняў (калі ўжо карыстацца сучаснымі паняційнымі фармулёўкамі, якімі аперыруе гістарычная навука, то гэта прагучыць так: праз распрацоўку мікрагістарычных праблем падыходзіць да фундаментальных макрагістарычных пабудоў). У гэтым П. Траццякоў быў падтрыманы Г. Санжэевым, які таксама падкрэсліў неабходнасць пастаяннага цеснага ўзаемаабмену думкамі паміж прадстаўнікамі акадэмічных інстытутаў. А зважаючы на сітуацыю ў сферы этнагенетыкі, калі супольная работа толькі-толькі пачынаецца, планаваць правядзенне намечанай комплекснай нарады на канец сакавіка (як прапанаваў С. Талстоў) — гэта занадта рана[16]. (Адметным выглядае пасаж адносна таго, што „супольная работа толькі-толькі пачынаецца”. Аднак у такім выпадку паўстае слушнае пытанне: а што ж рабілі этнагенетыкі з верасня 1938 г., калі адбылася першая нарада па пытаннях этнагенезу, у ходзе якой і была засведчана неабходнасць стварэння міждысцыплінарнай спецыяльнай камісіі якраз для каардынацыі сумеснай работы прадстаўнікоў розных галін гуманітарных навук у сферы этнагенезу?)[17].

Наступны выступоўца, мовазнавец Б. Горнунг, які браў удзел яшчэ ў сесіях (памянёнай вышэй) міждысцыплінарнай спецыяльнай камісіі па пытаннях этнагенезу ў час Вялікай Айчыннай вайны[18] (ён жа і згадаў у сваім выступленні аб працы гэтай камісіі), таксама падкрэсліў, што гэтая „наша сесія — толькі пачатак работы” і не варта разлічваць на намечаную дыскусію як на нейкае падвядзенне вынікаў (аб чым прагаварыўся П. Траццякоў), а таму „мы не павінны згладжваць вострыя вуглы”[19]. Трохі пазней (у ходзе абмеркавання) Б. Горнунг указаў на непаразуменне паміж лінгвістамі і археолагамі адносна этнічнай трактоўкі некаторых археалагічных культур. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што „калі мы не дамо рады такім няяснасцям, гэта не будзе спрыяць поспеху дыскусіі”[20].

У сваім выступленні гісторык А. Насонаў падтрымаў i П. Траццякова, і Г. Санжэева, і Б. Горнунга ў тым, што толькі праз пастаноўку асобных пытанняў даследчыцкага характару можна дасягнуць станоўчых рэзультатаў, а таму маючы адбыцца дыспут — не падвядзенне вынікаў, а толькі пачатак работы, і пасяджэнні, што папярэднічаюць гэтай дыскусіі, патрэбны не дзеля таго, каб cяк-так аб нечым дамовіцца, а менавіта для кансультацый. Бадай ці не самым яскравым сведчаннем блытаніны ў этнагенетычнай сферы могуць служыць словы прадстаўніка мовазнаўцаў Б. Сярэбранікава: „Калі мы так (без падрыхтоўкі) збяромся, будзе мардабой, таму што мы дрэнна праінфармаваныя ў элементарных пытаннях розных спецыяльнасцей”[21]. Сітуацыя яшчэ больш ускладняецца тым, што, як адзначае вучоны, пасля выступлення І. Сталіна на старонках газеты „Правда” і выхаду яго кнігі „Марксізм і пытанні мовазнаўства” так і не з’явілася канкрэтных даследаванняў па этнагенезе, якія б праілюстравалі палажэнні правадыра на фактычным матэрыяле.

Ужо з выступленняў згаданых вучоных зразумела, што ўдзельнікі нарады рэальна ўсведамлялі складанасць раскрыцця тэарэтычных пытанняў у галіне этнагенетыкі і разумелі, што сапраўднае навуковае вырашэнне пастаўленых задач запатрабуе руплівай працы, а не „кампанейскага” падыходу, калі, дзеля хуткага дасягнення рэзультатаў, пра якія можна было б фармальна адрапартаваць (пакуль ёсць палітычная актуалізацыя), вучоныя „дамаўляюцца” ці „згладжваюць вострыя вуглы”. Відавочна, што ў апошнім выпадку гэта быў бы не навуковы кампраміс, а кан’юнктурны і палітычна „бяспечны” кансэнсус (паколькі прыкрыццё калектыўным аўтарытэтам засцерагала б ад адказнасці), пабудаваны на аснове выключна схаластычнай інтэрпрэтацыі адпаведных сталінскіх тэарэтычных палажэнняў. Зрэшты, не трэба думаць, што ўдзельнікі нарады дапускалі магчымасць прымянення нейкай іншай метадалогіі, чым тая, што была выкладзена ў працах І. Сталіна па нацыянальным пытанні. На гэты момант звярнуў увагу Б. Сярэбранікаў, адзначыўшы, што гаворка ніяк не можа ісці пра сутыкненне двух светапоглядаў, паколькі магістральная лінія ў аспекце вывучэння этнагенетычных праблем ужо закладзена працамі І. Сталіна. Аднак, нягледзячы на гэта, мовазнавец прагназіраваў жорсткую палеміку, адначасова выказваючы апасенні: „Не тое страшна, што будуць розначытанні, а тое, што асноўныя праблемы могуць выпасці”[22]. Каб пазбегнуць апошняга, іншы прадстаўнік Інстытута мовазнаўства В. Левін (таксама, дарэчы, у мінулым удзельнік сесій камісіі па этнагенезе[23]) прапанаваў папярэдне публічна разглядаць даклады ў сценах інстытутаў[24].

Да абмеркавання працэсу падрыхтоўкі запланаванай дыскусіі далучыўся і А. Удальцоў. Найперш вучоны падкрэсліў (у каторы раз!), што толькі аб’яднанымі намаганнямі прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей можна дасягнуць поспеху. Вырашыць жа праблему сіламі адной асобнай дысцыпліны, скажам археалогіі, ён не лічыў магчымым. Разам з тым, на яго думку, паколькі ёсць агульная метадалогія (у археолагаў, этнографаў, гісторыкаў і г. д.) для этнагенетыкі, то патрэбен адзін асноўны метадалагічны даклад. Вучоны таксама не лічыў, што дыскусія будзе падсумавальнай, але яе задача заключаецца ў тым, каб намеціць вырашэнне шэрагу пытанняў „у духу ўказанняў таварыша Сталіна”. А. Удальцоў зрабіў асаблівы акцэнт на тым, што зыходнай пазіцыяй служаць працы І. Сталіна, і нават з гэтага пункту гледжання патрэбен адзін агульны метадалагічны даклад, a ўжо потым можна выступаць з тэзісамі па асобных пытаннях (для прыкладу вучоны прывёў неабходнасць разгляду праблем славянскага этнагенезу і індаеўрапеістыкі). Гісторык прызнаў рацыянальнай прапанову А. Насонава аб тым, што варта праводзіць узаемныя кансультацыі спецыялістаў для падрыхтоўкі дакладаў[25].

Пад уплывам рэплік і публічных выказванняў вучоных старшынствуючы на пасяджэнні трохі змяніў уласную думку. Так, жадаючы падвесці пэўныя вынікі першага падрыхтоўчага пасяджэння, С. Талстоў пагадзіўся з тым, што ідуць пошукі, а таму такая сітуацыя, калі канстатуецца безліч прабелаў, — цалкам натуральная рэч. Ён звярнуў увагу на тое, што, хоць „І. Сталін падказаў (курсіў наш. — Н. Ю.) рашэнні, але яны яшчэ не дадзены”[26] (інакш кажучы, агульнатэарэтычныя і частка канкрэтных задач этнагенетыкі яшчэ не вырашаны). На думку этнолага, дыспуты павінны прывесці да „агульнай для савецкай навукі лініі”[27]. А вось для гэтага i патрэбна шырокае абмеркаванне, паколькі, як ён слушна заўважыў, ні ў якім разе нельга „заганяць у падполле” рознагалоссі. Аднак пры гэтым варта сфармуляваць сапраўды канцэптуальныя супярэчнасці, а таксама тыя, што выкліканы элементарнай недасведчанасцю ці проста спецыфічным успрыманнем той або іншай праблемы.

Для наладжвання прадукцыйнай работы вучоных з мэтай як мага хутчэйшай падрыхтоўкі дыскусіі С. Талстоў прапанаваў арганізаваць спецыяльную камісію; членамі гэтай структуры павінны былі стаць прадстаўнікі акадэмічных устаноў гуманітарнага цыкла[28]. Асноўны шлях падрыхтоўкі комплекснага дыспуту меў аформіцца ў выглядзе паэтапнага абмеркавання тэзісаў дакладаў. Аднак на бягучы момант дырэктар Інстытута этнаграфіі не бачыў такога чалавека, які здолеў бы дастойна прадставіць асноўны метадалагічны даклад па праблемах этнагенезу, паколькі дагэтуль такая праблема ўвогуле яшчэ не ставілася як адно цэлае для ўсёй гуманітарыстыкі. Толькі пасля правядзення намечанай сесіі можна будзе зрабіць такі даклад. Затое на дыскусію неабходна вынесці акрэсленыя вышэй пытанні. С. Талстоў выказаў рэальную занепакоенасць з нагоды таго, што „калі мы дамовімся… пра славянскі этнагенез”, то застанецца нямала пытанняў наконт паходжання іншых этналінгвістычных груп. Рэзюміруючы, этнолаг падкрэсліў, што тэрмін правядзення дыспуту нельга пераносіць на няпэўны час, і хутчэй за ўсё мэтазгодна яго правесці ў красавіку (на самай справе дыскусія адбылася толькі ўвосень). Стрыжнёвае пытанне, якое патрабуе тэрміновага вырашэння, ён бачыў у раскрыцці паходжання лінгвістычных груп народаў; ужо вакол гэтай праблемы можна групаваць і ўсю сукупнасць этнагенетычных задач[29].

Далей паміж вучонымі ўзніклі дэбаты наконт этнагенезу ўсходніх славян. Ініцыяваў іх А. Насонаў, які выказаўся так: „У распрацоўцы праблемы паходжання рускага народа [меўся на ўвазе менавіта народ — продак усходніх славян. — Н. Ю.] шмат спрэчнага”[30]. Таму вучоны выказаў пажаданнне, каб гэтыя пытанні атрымалі належнае высвятленне, пры гэтым варта асаблівую ўвагу надаць больш старажытным перыядам, дзе цяжкасці ў інтэрпрэтацыі тых ці іншых фактаў, як і ў іх фіксацыі, павялічваюцца. С. Талстоў падтрымаў гісторыка, настойваючы на тым, каб цэнтральным звяном усіх дакладаў праходзіла праблема груп народаў, аб’яднаных агульнасцю мовы, а гэтым выпадку і славяне таксама не застануцца абдзеленыя ўвагай. З прапановай А. Насонава салідарызаваўся і Г. Санжэеў. П. Траццякоў, які ўжо прыклаў нямала намаганняў для высвятлення пытанняў славянскага этнагенезу, у сціслай рэпліцы канстатаваў, што праблема славянскай супольнасці не распрацоўваецца ва ўзаемасувязі на розных стадыях этнагенезу: этап роду — этап племені — этап народа[31]. Заўважым, што ў гэтай рэпліцы фактычна была прапанавана пастаноўка досыць змястоўнага і цікавага пытання (у плане, напрыклад, вырашэння праблемы адзінства старажытнарускай народнасці, якая тады набывала вострую актуальнасць): спецыялістам варта адсачыць працягласць этапу адзінства кожнага са славянскіх народаў.

Калі ж весці гаворку пра першачарговую актуальнасць тых ці іншых праблем этнагенезу, дык па-за канкурэнцыяй у пачатку 1950-х г. была праблема старажытнарускай народнасці[32]. (Украінскі археолаг В. Даўжанок адзначаў у 1952 г., што навуковая пастаноўка пытання пра старажытнарускую народнасць зрабілася магчымай толькі пасля выхаду прац І. Сталіна па мовазнаўстве[33].) На пасяджэнні, якое мы разглядаем, калі С. Талстоў запытаў, ці могуць прадстаўнікі інстытутаў зараз жа заявіць тэмы сваіх будучых дакладаў, першай і на той час адзінай заяўленай тэмай была тэма, якую назваў А. Насонаў: „Да пытання ўтварэння рускай [г. зн. старажытнарускай. — Н. Ю.] народнасці”[34].

Лічым, што было мэтазгодна надаць столькі ўвагі менавіта першаму падрыхтоўчаму пасяджэнню, паколькі яго пратакол цалкам дазваляе рэканструяваць крытычную сітуацыю, што склалася ў этнагенетычнай сферы, калі спецыялісты фактычна знаходзіліся на раздарожжы і паасобку, кожны ў сваёй галіне, не наважваліся прапанаваць выразныя азначэнні ці зрабіць пэўныя абагульненні адносна вузлавых момантаў этнагенетыкі.

Другое падрыхтоўчае пасяджэнне было праведзена, згодна з планам, 15 лютага 1951 г.[35] Прадстаўнікамі інстытутаў абвяшчаліся тэмы выступленняў і іх выканаўцы. Галоўныя тэмы, прапанаваныя вучонымі, закраналі пытанні славянскага этнагенезу, перш за ўсё праблему старажытнарускай народнасці (адразу тры тэмы!). Так, мовазнавец Б. Сярэбранікаў паведаміў, што па пытанні паходжання „старажытна-рускай” народнасці падрыхтуе тэзісы старшы навуковы супрацоўнік У. Сідараў[36]. А. Насонаў абвясціў, што ад яго сектара (феадалізму. — Н. Ю.) для ўдзелу ў дыскусіі вылучаны толькі ён, прычым з тэмай „Да пытання аб утварэнні старажытнарускай народнасці”[37] (у дадзеным выпадку прагучаў менавіта такі варыянт словазлучэння). Тады С. Талстоў прапанаваў дадаць да гэтай групы дакладчыкаў яшчэ i Б. Рыбакова, які таксама рыхтаваў тэзісы аб утварэнні старажытнарускай народнасці[38] (на археалагічным матэрыяле). Гэтая праблематыка, будучы найбольш значнай, да таго ж ужо абапіралася на папярэднія распрацоўкі савецкіх вучоных, у якіх цэнтральнае месца займалі агульнатэарэтычныя канструкцыі адносна ўтварэння народнасцей. Аднак А. Насонаў, сумленна падыходзячы да магчымасці вырашэння галоўных задач дыскусіі, выказаў сумненне наконт адпаведнасці свайго будучага даклада, які меў грунтавацца на гістарычным матэрыяле старажытнарускай эпохі (XI—XIII ст.), агульнатэарэтычным падыходам, заяўленым у якасці тэмы дыскусіі. Але С. Талстоў ізноў падкрэсліў, што такія тэмы якраз прымальныя.

На гэтым жа пасяджэнні акрэсліўся і блок дакладаў па праблематыцы славянскага этнагенезу наогул. Так, П. Траццякоў узяўся падрыхтаваць тэзісы „Аб паходжанні славян паводле найноўшых археалагічных даных”, а антраполаг Т. Трафімава (Інстытут этнаграфіі) — „Паходжанне славян у святле даных антрапалогіі”. Ад мовазнаўцаў па гэтай праблематыцы даклад меўся падрыхтаваць С. Бернштэйн. Адначасова А. Удальцоў сказаў, што плануюць далучыцца да дыспуту і археолагі С. Кісялёў ды А. Арцыхоўскі, а ён сам паведаміць аб магчымасцях, якія даюць матэрыялы археалагічных даследаванняў для вырашэння праблем этнагенезу[39]. Агульнатэарэтычную прамову, падобна да А. Удальцова, павінны былі падрыхтаваць і ў Інстытуце мовазнаўства, але калектыўную. Найбольш адэкватна, адпаведна задачам дыскусіі, падышлі да справы этнолагі М. Чэбаксараў і С. Токараў, назваўшы сваё будучае выступленне „Метадалогія этнагенетычных даследаванняў на этнаграфічным матэрыяле ў святле Сталінскага вучэння аб нацыіі і мове”[40].

Павольны ход падрыхтоўкі да дыскусіі, што выявіўся на другім пасяджэнні, прымусіў С. Талстова (нагадаем, што дырэктар Інстытута этнаграфіі настойваў на правядзенні дыспуту ўжо ў красавіку 1951 г.) прасіць прысутных падрыхтаваць для абмеркавання тэзісы дакладаў на наступнае пасяджэнне[41], як ён прапаноўваў яшчэ на першай нарадзе. Неабходна таксама адзначыць, што з гэтага пратакола вынікае, што прапанову мовазнаўца В. Левіна аб тым, каб папярэдне даклады заслухоўваліся ў інстытутах, ужо часткова пачалі выконваць у Інстытуце этнаграфіі[42].

Трэцяе пасяджэнне ў рамках падрыхтоўчага цыкла адносна дыскусіі наконт метадалогіі этнагенетычных даследаванняў „у святле сталінскага вучэння аб нацыі і мове” адбылося 14 сакавіка 1951 г.[43]; у ім узялі ўдзел 14 вучоных, сярод якіх былі А. Насонаў, С. Талстоў, М. Чэбаксараў (Інстытут этнаграфіі), Г. Санжэеў, а вось А. Удальцоў гэтым разам не быў адзначаны ў кантрольным лістку[44]. Былі заслуханы і абмеркаваны тэзісы тэарэтычнага даклада антраполага М. Левіна (Інстытут этнаграфіі) пад назвай „Антрапалагічны матэрыял як крыніца вывучэння пытанняў этнагенезу”. У цэлым гэтыя тэзісы не выклікалі ў прысутных навукоўцаў пярэчанняў.

Неўзабаве была склікана і чацвёртая нарада (19 сакавіка 1951 г.); колькасць прысутных на ёй трохі павялічылася — да 19 чалавек[45]. Гэтае пасяджэнне цікавае тым, што на ім пасля прачытання А. Удальцовым тэзісаў будучага даклада —„Археалагічныя крыніцы для вырашэння праблем этнагенезу” — адбылося досыць жвавае іх абмеркаванне. Найбольш спрэчным аказалася пытанне наконт суаднясення археалагічных культур і народнасцей. Так, С. Токараў выказаў сумненне з нагоды тэзіса „адна культура — адзін народ”, паколькі бывае і так: розныя культуры могуць адпавядаць аднаму народу[46]. З другога боку, як зазначыў вучоны А. Брусаў, археалагічная культура можа адпавядаць некалькім плямёнам, і нават роднасныя плямёны могуць браць свой пачатак ад розных культур. У гэтую справу, на яго думку, унеслі блытаніну М. Мар і яго паслядоўнікі[47]. (Нагадаем, што, згодна з вучэннем М. Мара, старажытныя археалагічныя культуры не варта атаясамліваць з лінгвістычнымі супольнасцямі. Наогул, на думку гэтага акадэміка-лінгвіста, не варта атаясамліваць этнас ці моўную супольнасць з якой-небудзь этнічнай культурай[48].) Прадстаўнікі ІГМК у сувязі з гэтым паспрабавалі даць абагульненае азначэнне археалагічнай культуры, уключыўшы ў яго такія прыметы: археалагічныя культуры з этнічнымі групамі не супадаюць; шэраг розных плямён могуць мець зусім аднолькавую культуру; навуцы вядомы вялікія культуры, што ахопліваюць няроднасныя плямёны, і адначасова роднасныя плямёны, на якія накладаюцца адрозныя культуры[49]. Аднак А. Удальцоў перасцярог даследчыкаў ад наступнага: калі не прызнаваць, скажам, у скіфскія часы пэўных супадзенняў паміж археалагічнымі культурамі і этнічнымі супольнасцямі, дык давядзецца ўводзіць новыя паняцці — археалагічнага племені і археалагічнай народнасці[50].

Старшынствуючы на пасяджэнні, дырэктар Інстытута этнаграфіі С. Талстоў, нагадаў прысутным, што І. Сталін перасцерагаў супраць пераносу спецыфічных з’яў мовы на народнасць. У сувязі з гэтым, на думку этнолага, паўстае дылема: як трэба разумець асіміляцыю мовай роду другой такой мовы, а пасля перарастанне яе ў мову племені і далей — народнасці. Дырэктар Інстытута этнаграфіі ў тэзісах даклада А. Удальцова заўважыў досыць вольны парафраз гэтага сталінскага пастулату. Адзначым, што і адказ археолага прагучаў не выразна, а надта ж блытана, і, падводзячы вынікі, А. Удальцоў прызнаў факт: ён не ведае, як правільна прыкладаць сталінскую аксіёму пры інтэрпрэтацыі канкрэтнага матэрыялу[51]. Канчатковы вердыкт вучонага сходу адносна тэзісаў А. Удальцова заключаўся ў тым, што яны павінны прайсці ўсебаковы разгляд у сценах Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры[52].

А. Брусаў звярнуў увагу прысутных на тое, што не толькі ў А. Удальцова, але і ў іншых вучоных, з тэзісамі якіх ён пазнаёміўся, добра адчуваецца адна агульная загана — недастатковая іх выразнасць[53]. А. Брусаў, мабыць, меў на ўвазе тое, што вучоныя імкнуліся ўхіліцца ад адназначных і дакладных фармулёвак пры апісанні тых ці іншых этнагенетычных механізмаў, а тым больш ад стварэння пэўных дэфініцый. Асноўнай прычынай такога стану рэчаў, як мы дапускаем, была боязь узяць на сябе адказнасць за гэтую справу, паколькі фармулёўкі маглі быць прызнаны неадпаведнымі сутнасці сталінскіх пастулатаў. Заўважым, што апошнія былі выкладзены досыць агульна і ў прымяненні да канкрэтных выпадкаў этнагенезу іх можна было разумець накшталт прароцтваў старажытнагрэчаскага дэльфійскага аракула, гэта значыць інтэрпрэтаваць па-рознаму.

Вышэй ужо было сказана, што ў гадавой справаздачы АІФ ідзе гаворка пра 14 падрыхтоўчых пасяджэнняў да галоўнай метадалагічнай сесіі прадстаўнікоў акадэмічных інстытутаў „у святле сталінскага вучэння аб мове і нацыі”. Відавочна, што калі б знайшліся ў архівах пратаколы яшчэ дзесяці пасяджэнняў, то можна было б скласці больш паўнацэннае і рэпрэзентатыўнае ўяўленне пра ход падрыхтоўкі да заключнай нарады-дыскусіі. У прыватнасці, як адзначалася, папярэдняму разгляду былі падвергнуты ўсе тэзісы дакладаў, а таму матэрыялы іх абмеркавання на падрыхтоўчых пасяджэннях, магчыма, выявілі б пэўныя цікавыя нюансы. Разам з тым, як думаем, і знойдзены матэрыял дае пэўнае ўяўленне пра тагачасныя абставіны і перыпетыі арганізацыі дыскусійнай сесіі па метадалогіі этнагенетычных даследаванняў.

Пераклад Сяргея Петрыкевіча


[1] Гл.: Шепилов Д. Советский патриотизм // Правда. 1947. 11 августа. С. 2—3. (Падрабязна пра гэты артыкул глядзі ў манаграфіі бранскага даследчыка гісторыі гістарычнай навукі сталінскай эпохі А. Дуброўскага: Дубровский А.М. Историк и власть: историческая наука в СССР и концепция истории феодальной России в контексте политики и идеологии (1930—1950-е г.). Брянск, 2005. С.501-503).
[2] Зрэшты, у савецкай навуцы сталінскай эпохі паняцце «этнагенез» ужывалі ў вузкім і шырокім значэнні. У першым выпадкумеўся на ўвазе гістарычны працэс зараджэння і фарміраванняэтнасу, пачынаючы ад роду і канчаючы ўзнікненнем народнасці, а ў другім этнагенез уключаў у сябе і працэсы нацыягенезу.
[3] Тэрмін, вытворны ад паняцця «этнагенетыка», інакш кажучы —навуковая дысцыпліна, што вывучае працэсы этнагенезу.
[4] Гл., напр.: Архіў РАН. Ф. 457. Воп. 1. Адз. зах. 180. А. 19.
[5] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. Протоколы подготовительного совещания по методологии этногенетических исследований. 8 февраля – 19 марта 1951 г. (33 арк.)
[6] Тамсама. А. 19.
[7] Греков Б. Д. За осуществление задач, поставленных И. В. Сталиным в его работе «Марксизм и вопросы языкознания».С. 320.
[8] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 1-11.
[9] Тамсама. А. 11.
[10] Тамсама. А. 1.
[11] Тамсама.
[12] Тамсама.
[13] Так, здача матэрыялаў нарады па метадалогіі этнагенетычныхдаследаванняў у рэдакцыйна-выдавецкі аддзел планаваласяяк рэальная на чацвёрты квартал 1951 г. Гл.: А РАН. Ф. 457.Воп. 1. 1945-1957 г. Адз. зах. 200. А. 163.
[14] Тамсама. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 2.
[15] Тамсама. Ф. 1577. Воп. 5. Управленческая документация за 1934—1947 г. Адз. зах. 143. Протокол и стенограмма совещанияв Институте по образованию Комиссии и организации работыпо вопросам этногенеза. 10 сентября 1938 г. А. 10. У гэтым выпадку свядома зроблена ўдакладненая спасылка і на саму назву вопісу, дзе захоўваецца архіўная справа, матэрыялы якойадыгрываюць істотную ролю пры рэканструкцыі падзей, звязаных з функцыянаваннем камісіі па этнагенезе пры АН СССР.На жаль, папка з дакументамі была знойдзена толькі ў канцылістапада 2006 г., калі ўжо было змакетавана аўтарскае манаграфічнае даследаванне «”Старажытнаруская народнасць”:зараджэнне і станаўленне канцэпцыі ў гістарычнай навуцыСССР (1930-я – першая палова 1940-х г.)» — гл.: Юсова Н. «”Давньоруська народність”: зародження та становлення концепціїв історичнй науці СРСР (1930-ті – перша половина 1940-х рр.).Київ, 2006. Наконт актуальнасці матэрыялу ўказанай архіўнай справы гл. таксама: Юсова Н. Первое совещание по вопросам этногенеза и создание специальной комиссии по проблематике происхождения народов в контексте актуализации этногенетических исследований в СССР (конец 1930-х г.) // Проблемы славяноведения. Брянск, 2007. Вып. 9. С. 95-113.
[16] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 2.
[17] Тамсама. Ф. 1577. Воп. 5. Адз. зах. 143. А. 1.
[18] Юсова Н. Генезис концепції давньоруської народності в історичній науці СРСР (1930-ті – перша половина 1940-х рр.).С. 311-312.
[19] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 3.
[20] Тамсама. А. 6.
[21] Тамсама. А. 5.
[22] Тамсама. А. 5.
[23] Юсова Н. Генезис концепції давньоруської народності в історичній науці СРСР (1930-ті — перша половина 1940-х рр.).С. 311.
[24] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 5.
[25] Тамсама. А. 6.
[26] Тамсама. А. 7.
[27] Тамсама. А. 7.
[28] З выступлення С. Талстова на пасяджэнні вучонага савета Інстытута этнаграфіі 23 чэрвеня 1951 г. можна дазнацца, штотакі калектыў «будучых дакладчыкаў і выступоўцаў» распачаўпрацу ў першым квартале бягучага года. Асноўнымі яго задачамі было высвятленне «існуючых разыходжанняў» паміж археолагамі, этнографамі, гісторыкамі і лінгвістамі. Гл.: Толстов С. П. Итоги перестройки Института этнографии АН СССР. С. 11.
[29] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 8.
[30] Тамсама. А. 9.
[31] Тамсама.
[32] Гл., напр.: Юсова Н. М. Ідейна й термінологічна генеалогія поняття «давньоруська народність». — С. 117—118.
[33] Довженок В. И. К вопросу о сложении древнерусской народности // Доклады VI научной конференции Ин-та археологии.Киев, 1953. С. 40. Канферэнцыя адбывалася 3—7 червеня 1952 г. — гл.: Тамсама. С. 3.
[34] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 9.
[35] Тамсама. А. 10, 12-20.
[36] Тамсама. А. 12.
[37] Тамсама. А. 17.
[38] Тамсама. А. 18.
[39] Тамсама. А. 12, 14, 15, 16.
[40] Тамсама. А. 16.
[41] Тамсама. А. 18.
[42] Тамсама. А. 18.
[43] Тамсама. А. 21-24.
[44] Тамсама. А. 21.
[45] Тамсама. А. 25-32.
[46] Тамсама. А. 25.
[47] Тамсама. А. 28.
[48] Гл.: Шнирельман В. А. Злоключения одной науки: этногенетические исследования и сталинская национальная политика.С. 53; Юсова Н. Генезис концепції давньоруської народністі вісторичній науці СРСР (1930-ті — перша половина 1940-х рр.).С. 196-197, 201-202; Яе ж. Становлення радянської етногенетики (в світлі глотогонічної теорії М. Марра). С. 169, 171—172.
[49] А РАН. Ф. 142. Воп. 1. Адз. зах. 363. А. 28.
[50] Тамсама. А. 30.
[51] Тамсама. А. 26.
[52] Тамсама. А. 29.
[53] Тамсама. А. 27.

Наверх

Марцэлі Косман. Два юбілеі польскай гістарыяграфіі

Снежня 21, 2007 |

(50 гадоў штогодніку „Odrodzenie

i Reformacja w Polsce” і 80-годдзе

прафесара Януша Тазбіра)


Згаданыя ў назве артыкула юбілеі блізка звязаныя паміж сабой. Іх аб’ядноўвае паняцце Рэфармацыя і прозвішча вядучага ў паваеннай Польшчы даследчыка, які ў вачах многіх атаясняецца з прысвечаным ёй часопісам. Няшмат вучоных ва ўзросце 80 гадоў характарызуюцца такой творчай дынамікай і актыўнасцю ў грамадскім жыцці, як у Януша Тазбіра, гэтаксама і мала перыядычных выданняў, якія вытрымалі выпрабаванне паўвекавым часам і заваявалі рэпутацыю не толькі ў краіне, але і за яе межамі.

Пасля 1945 г. вывучэнне гісторыі рэлігіі і каталіцызму ў Польшчы, незалежна ад узаемадачыненняў паміж дзяржавай і царквою, прынесла вельмі значныя вынікі, што звязана з працягам папярэдніх даследаванняў і новымі пошукамі ў іншых арганізацыйных формах. Шмат месца заняў бы пералік назваў манаграфій, фундаментальных выданняў і часопісаў, нават не рэлігійных. Ліквідацыя тэалагічных факультэтаў ва універсітэтах (пасля 1989 г. большасць з іх была вернута ў вышэйшыя школы) гэтай працы не прыпыніла, бо, акрамя заснаваных яшчэ на пачатку 1920-х г. Люблінскага каталіцкага універсітэта, вышэйшых духоўных семінарый і папскіх тэалагічных факультэтаў, у 1954 г. у Варшаве былі адкрыты Акадэмія каталіцкай тэалогіі (на яе базе створаны сучасны Інстытут кардынала Стэфана Вышыньскага) і прадугледжаная для асоб іншых веравызнанняў Хрысціянская тэалагічная акадэмія, звязаная традыцыяй з даваенным факультэтам евангелісцкай тэалогіі Варшаўскага універсітэта. Больш за тое, пасля палітычнага пералому 1956 г. у навуцы стала назірацца паступовае збліжэнне духоўных і свецкіх даследчыкаў, якое з цягам часу перайшло ў пастаяннае супрацоўніцтва[1].

Вывучэнне гісторыі рэфарматарскага руху ў Польшчы пачыналася ў XIX ст., і звязана яно з імёнамі Юзэфа Лукашэвіча[2] i Генрыка Мерчынга[3]. Наступным у гэтым спісе можна назваць Аляксандра Брукнера (памёр у 1939 г.), які на пачатку дваццатых гадоў ва ўступным слове да новага часопіса „Reformacja w Polsce” (па праекце яго стваральнікаў павінен быў стаць прысвечаным гісторыі пратэстантызму ў Першай Рэчы Паспалітай штоквартальнікам) пісаў: „Польскі духоўны рух канчаткова абудзіла толькі Рэфармацыя. Без яе лацінская мова і надалей збірала б людзей, карысталася б поспехам; але яна прымусіла нават тых, хто не хацеў, карыстацца польскім пісьмом”[4].

„Reformacja w Polsce” была друкаваным органам створанага годам раней (12 красавіка 1920 г.) у Варшаве Таварыства па даследаванні гісторыі Рэфармацыі, у склад якога ўвайшлі 150 чалавек. Сярод іх былі навукоўцы, а таксама аматары i папулярызатары гісторыі. У гэты ж час у Вільні на аснове актыўнага Евангелісцкарэфарматарскага аб’яднання ўзнікла Таварыства аматараў гісторыі польскай Рэфармацыі імя Яна Ласкага[5].

У вышэй цытаваным артыкуле Брукнер адзначаў неабходнасць правядзення комплексных даследаванняў, парадкавання ведаў аб гістарычных крыніцах, трактавання старапольскага пратэстантызму ў еўрапейскім кантэксце, і больш за тое — аб’ектыўна, што было асабліва важна ў час нарастання манаполіі на патрыятызм Касцёла, які прэтэндаваў і на мінулае Айчыны, і распаўсюджання лозунга „паляк = каталік”[6].

У міжваенны перыяд выйшла дзесяць тамоў штогодніка „Reformacja w Polsce”, якія з прычыны недахопу фінансаў выдаваліся з перапынкамі (нават у 6 гадоў) або як аб’яднаныя нумары, што было двойчы[7]. Нягледзячы на гэта, у часопісе друкаваліся выдатныя працы, якія ў сваёй большасці i сёння захоўваюць актуальнасць. Пасля Другой сусветнай вайны пазітыўнай з’явай стаў патранаж з боку дзяржавы, што давала матэрыяльную базу для працягу выдання (у першыя дзесяць гадоў выйшлі толькі два тамы, але значна большым аб’ёмам)[8]. З іншага боку, над часопісам і яго асноўнымі творцамі згушчаліся хмары, што было звязана з негатыўным уплывам сталінскіх часоў на развіццё навукі. Каб выратаваць выданне, адзін з аўтараў, якія лічылі мэтазгодным прыстасаванне даследаванняў да марксісцкай ідэалогіі, у 11-м томе за 1952 г. крытычна ацаніў тых калег, чые тэксты „часта вісяць нібыта ў паветры, знаходзяцца пад замежным уплывам і адначасова ігнаруюць канкрэтныя польскія ўмовы”[9].

Апошнім тэкстам дванаццатага тома была „Хроніка Таварыства вывучэння гісторыі Рэфармацыі ў Польшчы”, якое ў 1947 г., пасля перапынку ў гады вайны, аднавіла сваю дзейнасць і налічвала 95 членаў. Яго старшынёй быў святар евангелісцка-аўгсбургскай царквы прафесар Ян Шэруда. Акрамя выдання часопіса таварыства займалася папулярызацыяй ведаў аб Рэфармацыі шляхам правядзення публічных лекцый. У пераломным 1956 г. выйшаў апошні том, які фактычна стаў першым нумарам новага часопіса пад папярэдняй назвай, але пашыранай за кошт слова „Адраджэнне”. Рэдакцыя[10] часопіса”Odrodzenie i Reformacja w Polsce”, ацэненага за пазітыўнае мадыфікаванне даследчыцкага варштата, паспяхова збярогшы папярэднія дасягненні, змагла актыўна развіць даследаванні, якія з цягам часу ахапілі і іншыя аспекты інтэлектуальнай культуры I Рэчы Паспалітай, у тым ліку гісторыю каталіцкай царквы і асабліва Контррэфармацыі. На працягу 50 гадоў часопіс выходзіў сістэматычна раз на год, што, без сумнення, было заслугай яго шматгадовага галоўнага рэдактара Януша Тазбіра[11].

Ва ўводзінах да першага тома рэдакцыйны камітэт прапанаваў канцэпцыю новага выдання, падкрэсліў значэнне даследаванняў эпохі Адраджэння і грамадска-ідэйных лозунгаў рэлігійных рухаў XVI ст. Была таксама адзначана сувязь з выдаваным цягам трыццаці гадоў (з 1922 да 1952) часопісам „Reformacja w Polsce”, ахарактарызаваным як больш вузкі па сваёй тэматыцы: „Мы ў поўнай меры ацэньваем дасягненні гэтага перыядычнага выдання, але наша серыя не з’яўляецца яго працягам. Мы карыстаемся іншымі метадалагічнымі падыходамі, адрозніваемся ў разуменні Адраджэння і Рэфармацыі, ставім перад сабой іншыя задачы і мэты”[12].

Нягледзячы на такога рода агаворкі, якія ў значнай ступені мелі тактычны характар і адыгрывалі ролю „дымавой заслоны”, існавала пэўная пераемнасць, напрыклад, у прозвішчах аўтараў, шматразовым цытаванні папярэдняга выдання, публікацыі поўнага пераліку выдадзеных у ім артыкулаў[13]. Праз тры гады былі нанава акрэслены задачы “Odrodzenie i Reformacja w Polsce”, у якіх на першае месца ставілася 1) развіццё шляхоў спазнання прыроды і сацыяльнай рэальнасці, 2) фармаванне прынцыпаў стаўлення да прыроднай і сацыяльнай рэальнасці, 3) вывучэнне разнастайных грамадскіх ідэалогій і рэлігійных вераванняў, 4) звычаёвага і рэлігійнага жыцця, 5) грамадскіх рухаў[14].

Лёгка можна заўважыць, што тут быў выкарыстаны пэўны камуфляж, асабліва ў паслядоўнасці задач, з тым каб задаволіць палітычных куратараў навукі[15]. Ён добра бачны ў вызначэнні праграмных лозунгаў, дзе гаворыцца пра даследаванне з’яў, што паўстаюць „у дыялектычным працэсе барацьбы паміж старымі і новымі элементамі, ці калі браць больш вузка, то паміж дагэтуль актуальнымі старымі сярэднявечнымі традыцыямі і новымі рэнесансавымі элементамі, якія выходзяць з новых умоў існавання”. Характэрным з’яўляецца і паказ кантынуацыі традыцый папярэдняга часопіса i канстатацыя, што працяг выдання „Reformacja w Polsce” ў першапачатковым выглядзе мог быць карысным і паспрыяў бы развіццю даследаванняў эпохі Рэнесансу[16].

Да аднаўлення выдання так і не дайшло, але новы часопіс паспяхова пераняў функцыі папярэдняга ў новай сітуацыі гістарычнай навукі ў Польшчы, а рэдакцыйны камітэт праявіў як стратэгічныя, так і тактычныя здольнасці, каб пазбегнуць усялякіх рэвалюцыйных пераменаў, і па-ранейшаму аддаваў перавагу добра вядомым асновам сінкрэтызму. Адначасова друкаваліся матэрыялы як актуальных даследаванняў, так і тых, што на працягу некалькіх гадоў чакалі выдання ў рэдакцыйным партфелі, пры гэтым адзначалася, што „новыя планы рэдакцыі могуць толькі <…> часткова быць рэалізаваны”[17].

У першых тамах дамінавалі артыкулы пра арыянства, што было звязана з трактаваннем уладамі Народнай Польшчы антытрынітарыяў як „сваіх ідэйных родапачынальнікаў”[18]. Паступова склад аўтараў, у якім першапачаткова пераважалі прадстаўнікі Варшавы і Кракава, стаў пашырацца. Гэта было звязана з развіццём гуманітарных асяродкаў па ўсёй краіне. Акрамя даўніх цэнтраў у Познані і Торуні і новых, якія культывавалі добрыя традыцыі (на першым месцы быў Уроцлаў, дзе працавалі старыя кадры з Львова і Гданьска), усё большую ролю сталі адыгрываць новыя акадэмічныя асяродкі, у першую чаргу Аполе, Беласток, Зялёна Гура, Шчэцін, дзе спачатку ўзніклі вышэйшыя педагагічныя ўстановы, ператвораныя потым ва універсітэты. Дасягненні цывілізацыі (прагрэс у развіцці камунікацыі спрыяў развіццю непасрэдных кантактаў і арганізацыі спецыялізаваных канферэнцый, а сапраўдны пералом адбыўся з пашырэннем інтэрнэту) павялічылі кантакты даследчыкаў не толькі ў краіне, але і за яе межамі, асабліва пасля адкрыцця граніц. Гэта прывяло да павелічэння колькасці публікацый замежных навукоўцаў як з Заходняй Еўропы, так і з суседніх славянскіх краін.

Першыя нумары „Odrodzenie i Reformacja w Polsce” змяшчалі пераважна працы праграмнага і агульнага характару і фактычна былі рэінтэрпрэтацыяй пытанняў, вядомых з папярэдніх даследаванняў. Ва ўсіх пяцідзесяці тамах друкавалася шмат крыніцазнаўчых прац пра асоб, падзеі, установы (у т.л. зборнікі артыкулаў). Тэма арыян, што спачатку пераважала, з часам была ўраўнаважана, і ўсё больш месца сталі займаць евангелісцкія канфесіі, што пераважалі сярод вернікаў Рэчы Паспалітай, асабліва рэфармаваныя, a ў тэрытарыяльным плане — Вялікае Княства Літоўскае, дзе пратэстанты пратрымаліся найдаўжэй. У бібліяграфіі з першых 43 тамоў тэрмін „Літва” (разам з Жамойцю) згадваецца 33 разы. Гэта вельмі шмат у параўнанні з іншымі публікацыямі. Так, напрыклад, Любельшчына згадваецца 8 разоў, Малая Польшча — 14, Каралеўская Прусія — 3, Вялікая Польшча — 10. Пачэснае першае месца займае Італія (38 назваў), асабліва ў больш позні перыяд дзейнасці часопіса, у той час як Венгрыі датычыліся 7 публікацый, столькі ж — Швейцарыі, Швецыі — 8, Нямеччыны — 16, Чэхіі—13[19].

Пасля 1945 г. польская гістарыяграфія аддавала перавагу вывучэнню пераследу вераванняў у XVI — XVIII ст., але з цягам часу доследы сталі датычыцца парушэння ці захавання свабоды сумлення. Гэтаму паспрыяла 400-я гадавіна падпісання Варшаўскай канфедэрацыі ў 1573 г. Шмат месца займала вывучэнне адносін паміж польскімі і няпольскімі іншаверцамі, асабліва ў крытычныя для Рэчы Паспалітай моманты, у тым ліку праблемы „здрады” пад час шведскай навалы ў 1655—1660 г., перагляд пазіцыі ў дачыненні да арыян і рэфармаваных евангелікаў ВКЛ, што стала прадметам дыскусіі паміж Генрыкам Віснерам і Тадэвушам Васілеўскім (тамы XV, XXVI і XXVIII). Частка даследчыкаў (Інге Лукшайтэ, Марцэлі Косман, Генрык Віснер) паказала заслугі Рэфармацыі ў развіцці пісьменнасці на нацыянальных мовах у ВКЛ. Тут варта згадаць тэзіс трыццацігадовай даўнасці (1976): „Эвалюцыя польскай гістарыяграфіі ў бок прыняцця асноў гістарычнага матэрыялізму адбывалася ў ходзе дыскусій даследчыкаў з рознымі поглядамі. Яна прывяла да значных вынікаў і ўзвышэння гэтай дысцыпліны ў сучаснай гуманістыцы”[20].

Важнае месца ва ўсіх нумарах часопіса займала хроніка і навуковая крытыка ў выглядзе справаздач і рэцэнзій. Не забываліся і на памерлых даследчыкаў, якім прысвячалі аб’ёмныя ўспаміны. Першым стаў вядомы арыяніст Людвік Хмай (1888—1959). Яго навуковы шлях ва універсітэце Стэфана Баторыя пасля першага курса быў перарваны Другой сусветнай вайной, а пасля акупацыі — некалькімі цяжкімі гадамі ў СССР. Ён вярнуўся ў краіну ў 1955 г. і пасля ўсяго чатырох гадоў працы вучонага ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі ПАН смерць адарвала яго ад навуковых даследаванняў[21]. На ўшанаванне памяці знакамітага гісторыка і арганізатара навуковага жыцця, першага галоўнага рэдактара часопіса, рэктара Ягелонскага універсітэта Казімежа Лепшага (1904-1964), які заўчасна памёр у 600-ю гадавіну універсітэта, былі выдадзены змястоўныя ўспаміны, у тым ліку на старонках раней рэдагаванага ім часопіса[22]. Даследчыкі, з якімі развітваліся, дэбютавалі пераважна ў міжваенны перыяд. Сярод іх Віктар Вейнтрауб (1908-1988), які памёр за мяжой[23], даследчыца старапольскіх кніг Алодзія Кавецка-Грычова (1903-1990)[24], выдавец актаў пратэстанцкіх сінодаў Марыя Сіпайла (1905-1990)[25]. У юбілейным 40-м томе (1996) узгадваўся нестар даследчыкаў Залатога веку Генрык Барыч і яго вучань Лешак Гайдукевіч[26]. Малодшае пакаленне было прадстаўлена і Станіславам Цынарскім[27]. Разам з тым давялося амаль чвэрць стагоддзя чакаць на ўшанаванне памяці памерлага ў эміграцыі даследчыка і палітыка Станіслава Кота (1885-1975), пра якога ў 1999 г. грунтоўны артыкул у рубрыцы „Sylwetki uczonych” напісаў Лех Шчуцкі (у аснове быў даклад, прачытаны годам раней у Фларэнційскім універсітэце)[28]. Напрыканцы ўдумлівай характарыстыкі чытаем: „Шматгадовая адсутнасць Кота ў краіне і доўгая афіцыйная забарона ў дачыненні да яго асобы негатыўна адбіліся на кар’еры яго вучняў, прывялі да таго, што сёння [школы Кота] у Польшчы ўжо не існуе <…>. Аднак, каб не заканчваць <…. > на меланхалічнай ноце пра ўплыў геапалітыкі на лёс чалавека і народа, трэба адзначыць, што кракаўскі гісторык аказаў вялікі, хаця і апасродкаваны ўплыў на пасляваеннае пакаленне польскіх даследчыкаў Рэнесансу і Рэфармацыі. Працы Кота бачыліся імі як блізкая да ідэальнай мадэль эрудыцыі і бездакорнай работы”[29].

У 2000 г. (т. XLIV, с. 243-248) сярод пасмяротных успамінаў, дзякуючы Юліушу Даманьскаму, упершыню быў згаданы замежны даследчык Пауль Оскар Крыстэлер (1905-1999) — нямецкі знаўца філасофскай думкі і духоўнай культуры італьянскага Рэнесансу. У наступным годзе (т. XLV, с. 293— 296) чытачы пазнаёміліся з асобай амерыканскага гісторыка рэлігійных канфліктаў XVI ст., тэолага, замежнага члена Польскай Акадэміі навукі і мастацтва Джорджа Хантстана Ўільямса (1914-2000). Сярод венгерскіх, польскіх, харвацкіх і італьянскіх даследчыкаў знаходзіцца аматар і мецэнат навукі Ладзіслаў Ладзлацкі (Ladislao Ládzloczky) — сябар польскіх вучоных, нашчадак старога унітарыянскага роду з Сяміграда[30].

Наступныя некралогі датычыліся знаных польскіх навукоўцаў — Галіны Кавальскай-Касабудскай — адной з галоўных постацяў „Polskiego Słownika Biograficznego”, намесніцы галоўнага рэдактара[31]; кола знакамітых даследчыкаў палітычнай культуры (асабліва кіроўнай эліты), якія адышлі ў лепшы свет, у 2003 г. папоўніў Антоні Моньчак[32]. У тым жа годзе ва Ўроцлаве памёр знаўца старапольскай літаратуры Чэслаў Гернас, праз два месяцы — сусветна вядомы знаўца сярэдневяковай і рэнесансавай астраноміі Ежы Дабжыцкі[33]. Гэты cathalogus mortuorum увесь час павялічваўся: чарговы том прынёс некралог арганізатара бібліятэчнай справы і знаўцы еўрапейскай кніжнай культуры XVI ст. Яна Піражыньскага, добра вядомага ў Польшчы вядучага даследчыка Рэнесансу ў Фларэнційскім універсітэце Эўгеніо Гарына і Януша Пельца, які займаўся літаратурай XVI ст.[34].

Добрай традыцыяй стала прысвячэнне асобных тамоў юбілярам і такім чынам аддаванне павагі „старэйшынам” даследаванняў па гісторыі Адраджэння і Рэфармацыі[35]. Так, у 1997 г. было адзначана 70-годдзе даследчыка лацінскай літаратуры перыяду Рэнесансу Юліуша Даманьскага (т. XLI), у 2002 г. — 75-годдзе шматгадовага галоўнага рэдактара Януша Тазбіра (т. XLVI), у 2004 г. — 80-годдзе з дня нараджэння знаўцы філасофіі XVII ст. Збігнева Аганоўскага (т. XLVII). Выключны характар меў юбілейны XL том, дзе спецыяльна былі змешчаны матэрыялы самых актыўных аўтараў папярэдняга перыяду. Ва ўводзінах рэдакцыя згадала шляхі даследавання праблем Адраджэння і Рэфармацыі ў Польшчы, заслугі старэйшых навукоўцаў, дасягненні ў перыяд частковай незалежнасці, сувязі з еўрапейскай навукай да і пасля 1989 г. і сцвердзіла: „Калі мы пачыналі выдаваць гэты штогоднік (у 1956 г. — М.К.), то на выдавецкім рынку фактычна не існавала перыядычных выданняў, якія б займаліся гісторыяй той далёкай Польшчы, і асабліва яе культурай і рэлігійнымі рухамі. Цяпер мы сутыкаемся з моцнай „канкурэнцыяй”, што неаднойчы падштурхоўвала нас да паскоранага друку дасланых прац. Акрамя гэтага, мы не можам паскардзіцца на недахоп матэрыялаў. Больш за тое, сярод нашых аўтараў знаходзяцца шматлікія выдатныя прадстаўнікі польскай гуманістыкі, пра што сведчыць i гэты юбілейны том „Odrodzenia i Reformacji w Polsce”[36].

Як раней, так і сёння часопіс па-ранейшаму займае галоўнае месца сярод шматлікіх ужо польскіх перыядычных выданняў па гісторыі, пацверджанае паўвекавым перыядам, i высока цэніцца на міжнародным узроўні[37].

***

Януш Тазбір, адзін з вядучых сёння польскіх гісторыкаў, больш за паўвека вядомы як актыўны аўтар, карыстаецца цяпер неаслабнай папулярнасцю. Пра гэта сведчаць водгукі студэнтаў-негісторыкаў, студэнтаў, якія не цікавяцца інфармацыяй пра мінулае. Прозвішча Тазбір для іх суадносіцца з аўтарам эсе на старонках штотыднёвіка „Polityka”, радыёфельетонамі, выступленнямі па тэлебачанні. Яны адзначаюць зразумеласць і сутнасную якасць выказванняў, неміфалагізаванае адлюстраванне актуальных падзей. Сваю амаль паўвекавую дзейнасць і васьмідзесяцігоддзе з дня нараджэння актыўны і знакаміты даследчык адзначыў выданнем чарговай кнігі над знакавай назвай „Długi romans z Muzą Klio” (Варшава, 2007).

Добра аформленая выдавецтвам „Iskry” і дапоўненая каштоўнымі, дбайна падабранымі ілюстрацыямі кніга складаецца з дзвюх частак. Першая (Okruchy wspomnień”, 5-52) мае аўтабіяграфічны характар і датычыцца дзяцінства і юнацтва. Зразумела, чытачы хацелі б ведаць і працяг успамінаў, але вядома, як неахвотна даследчыкі, доўгі час захопленыя навуковай дзейнасцю, пішуць пра сваіх сучаснікаў. Тут сустракаемся з вывадам прозвішча, карані якога сягаюць Залатога веку, узнаўленнем міжваеннага Калушына, дзе 5 жніўня 1927 г. Януш Тазбір з’явіўся на свет, уяўленнямі пра той час, які ўжо не вернеш, урэшце рэфлексіямі часоў акупацыі. Будучы гісторык перажыў яго ў Ломжы, куды бацькі пераехалі ў сакавіку 1939 г. з Роўна на Валыні.

„Мае ў цэлым добрыя ўспаміны гісторыя завяршыла трагічным акцэнтам”, — так піша гісторык, на той час дванаццацігадовы хлопчык, пра першыя дні верасня 1939 г. У апошняй частцы трыпціха ўспамінаў, пад назвай „Dwie Łomże w mojej pamięci”, ён апісвае першую [Ломжу] як спакойную, чыстую, расквітнелую, дзе апошнія тры месяцы да канікул вучыўся ў пятым класе, і згадвае, што, нягледзячы на выдатныя веды па гісторыі, ледзь атрымаў „чацвёрку”, бо настаўніца вырашыла знізіць адзнаку да ўзроўню адзнак па іншых прадметах.

Сталенне маладога чалавека адбывалася ва ўмовах дзвюх акупацый, калі ў паскораным тэмпе ён набываў палітычную адукацыю па-за школай. Яго бацька, які працаваў юрыстам у інспекцыі адукацыі, не быў выкрыты бальшавікамі як удзельнік вайны 1920 г., але з прычыны „контррэвалюцыйнай прапаганды” (перадаў настаўнікам календары з партрэтамі Масціцкага і Рыдза[38], на што, відаць, не звярнуў увагі) атрымаў сем гадоў у лагерах, адкуль выйшаў раней дзякуючы дамове Сікорскага са Сталіным[39]. Пасля вайны ён застаўся ў эміграцыі ітолькі ў 1971 г., незадоўга да смерці, вырашыў вярнуцца на Радзіму. Але і ў той час ён баяўся чарговых масавых дэпартацый, якіх у 1940 г., дзякуючы хуткаму выезду з Ломжы, змаглі пазбегнуць маці і сын. Апошні праз працяглы час выдаў успаміны з тых дзён пад назвай „Dzień powszedni w piekle”[40]. Такім чынам, будучы навуковец быў загартаваны і меў пазітывісцкую падрыхтоўку, калі пасля вызвалення пачаў вывучаць гісторыю ў Варшаўскім універсітэце і здабываць навуковыя веды пад кіраўніцтвам Уладзіслава Тамкевіча. Праз амаль паўстагоддзя знакаміты даследчык культуры першай Рэчы Паспалітай прызнаўся чытачам: „Я заўсёды хацеў заняцца гісторыяй нашага (ХХ. — М.К.) стагоддзя; але напісанне праўды было немагчымым з-за існавання цэнзуры. Менавіта таму я звярнуўся да больш ранняга перыяду…”[41]. Але і тут узнікалі падводныя рыфы, калі, напрыклад, пісаў пра моднасць кітайскага ў Рэчы Паспалітай, ці пра ўплыў польскай культуры на культуру расійскую ў XVII ст. Свае ўспаміны пад назвай „Moje cenzuralne doświadczenia”, выдадзеныя праз дзесяць гадоў пасля адмены цэнзуры (будынак знаходзіўся на варшаўскай вуліцы Мыся), ён пачаў наступным чынам: „Мае кантакты з цэнзурай пачаліся яшчэ пад час навучання; у той час (1949—1950) я пісаў для радыё тэксты, прысвечаныя галоўным чынам людзям і часам Асветніцтва. Паколькі мая першая выдадзеная праца тычылася польскай моды XVIII ст. на кітайскае[42], то я вырашыў скараціць яе да памераў радыёразмовы. Нейтральная на першы погляд тэма аказалася вельмі палітызаванай. Менавіта ў гэты час Мао Цзэдун падпарадкаваў Кітай і заняў Пекін. Цэнзура цалкам зняла маю перадачу, падаўшы ў тлумачэнні, што яна можа быць успрынята як алюзія, маўляў, камуністычныя перамогі ў далёкім Кітаі — гэта таксама толькі мода, якая пройдзе, як i асветніцкія захапленні chinoiserie[43].

Такі быў час, які сёння для большасці не толькі маладых гісторыкаў з’яўляецца зусім незразумелай экзотыкай. Менавіта таму згаданы навуковы кіраўнік не раіў пісаць не толькі доктарскую (кандыдацкую), але і магістэрскую працу на другую са згаданых тэмаў — у новай літаратуры дазвалялася вывучаць толькі расійскі ўплыў на Ўкраіну ў перыяд панавання дынастыі Вазаў, але барані Божа пісаць пра польскія ўплывы! Нават магістэрская праца, абароненая ў 1950 г. пад крыху закамуфляванай назвай (ксенафобія ў былой Рэчы Паспалітай), змагла ўбачыць свет толькі пасля польскага Кастрычніка 1956 г.[44].

Фактычна ад пачатку прафесійнай дзейнасці Януш Тазбір стаў адным са стаўпоў вядомага з 1952 г. цэнтра ў рамках 1-га Аддзела створанай Польскай Акадэміі навук. Гэтаму папярэднічала трохгадовая дзейнасць у якасці асістэнта на гістарычным факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе адбылося знаёмства з фактычным апекуном маладога пакалення Тадэвушам Мантойфелем, які дзяліўся вопытам i майстэрствам кампрамісу ў імя выратавання вышэйшых каштоўнасцяў, што было няпроста ў перыяд сталінізму, і не ўсімі калегамі на цэху, асабліва тымі, хто застаўся ў эміграцыі, было станоўча ацэнена. Узгадваючы пачатак сваёй навуковай працы, Януш Тазбір акцэнтуе ўвагу на неабходнасці пакоры і самакрытыкі, калі гаворыць пра абарону кандыдацкай (доктарскай) дысертацыі[45] і прыгадвае свой шлях да прафесіі гісторыка: „Сёння як на далоні відаць, што для працы характэрна ўпэўненасць у сабе маладога гісторыка, які бесцырымонна трактуе папярэднія дасягненні гістарыяграфіі. Навучаны сумным вопытам, я шмат разоў гаварыў удзельнікам маіх семінараў па гісторыі культуры, што калі я выдаў тую кнігу, ведаў, можа, сем бясспрэчных прычынаў заняпаду Рэфармацыі ў Польшчы. Цяпер падыходжу да адзінаццатай, а ўсе астатнія па-ранейшаму лічу спрэчнымі гіпотэзамі”[46].

Характэрнай рысай юбіляра з’яўляецца адвага, прыкладам якой стаў выступ у 1968 г. у абарону вядомага даследчыка эпохі Вазаў Уладзіслава Чапліньскага, што трапіў пад нападкі ідэалагічнага характару з боку гісторыка філасофіі Анджэя Навіцкага ў сувязі з выдадзенай на два гады раней кнігай „O Polsce siedemnastowiecznej”. Разам з двума іншымі гісторыкамі Тазбір адрэагаваў на гэта артыкулам пад красамоўнай назвай „Spór nie tylko o wiek XVII”[47]. Праз некаторы час, ужо ў новых палітычных абставінах, адзін з аўтараў адказу, адданы вучань уроцлаўскага вучонага, Ярэма Мацішэўскі вярнуўся да вышэйзгаданай палемікі. Ён адзначыў незалежныя ад часу якасці манаграфіі свайго настаўніка, які пагрэбаваў вульгарызаванымі меркаваннямі некаторых гісторыкаў сталінскіх часоў, што праз два гады пасля публікацыі кнігі адбіліся ў рэцэнзіі, названай «„бяспрыкладна жорсткай атакай” аднаго варшаўскага (але не універсітэцкага) дацэнта[48]. У свой час мы апублікавалі <…> востра сфармуляванае пярэчанне, дзе адначылі, што „вельмі запозненая рэцэнзія… так далека адыходзіць ад… элементарных патрабаванняў дыскусіі, з’яўляецца вострым дысанансам на фоне сучасных гістарычных даследаванняў, супярэчыць звычаям, якія пануюць у польскай навуцы, што немагчыма яе абысці ў штодзённай справе на будучыню, хоць яна і выступае як грамадскі факт, які не мае ніякага дачынення да сутнасці”. Я ўзгадваю той „абмен удараў” хутчэй як выпадковы, не варты ўспаміну, факт гістарыяграфіі”»[49].

У поўныя пастак паваенныя гады жыццёвы вопыт маладога чалавека і яго веды пра мінулае мацавала падтрымка аўтарытэтаў, сярод якіх апрача універсітэцкіх настаўнікаў несумненна першапланавае месца займаў творца акадэмічнага Інстытута гісторыі Тадэвуш Мантойфель, які як даследчык і арганізатар навуковага жыцця вызначыўся ў тыя цяжкія гады не толькі тым, што з годнасцю супрацьстаяў псеўдаідэалагічным націскам, але і ўменнем саступаць там, дзе гэта трэба было з вышэйшых інтарэсаў. Юбіляр згадвае, што не ўсе гэта разумелі, і, спасылаючыся на прызнанае меркаванне Аскара Галецкага, канстатуе, што неабходнасць кампрамісаў з дзяржаўнымі ўладамі добра разумелі „у эміграцыі, значна горш было ў колах айчынных праціўнікаў любога супрацоўніцтва з уладамі”[50].

Януш Тазбір належыць да тых нешматлікіх гісторыкаў, якія з самага пачатку сваіх даследаванняў адначасова з навуковымі працамі публікавалі працы папулярнага характару, адрасаваныя „сярэдняму” чытачу. Ці нават інакш: імкнуўся пісаць і пісаў простай, немудрагелістай мовай, не вымушаў чытачоў да празмернага карыстання слоўнікам замежных слоў. Такая рыса яго пісьменніцкага стылю з цягам часу атрымала больш дасканалую літаратурную форму.

Сярод прычын, якія прывялі да пераходу з універсітэта ў навуковую ўстанову, Тазбір называе адну, якая абсалютна не адпавядае праўдзе: „адсутнасць здольнасцяў і да правядзення заняткаў”[51]. Гэтаму супярэчыць яго талент пісьменніка, публічныя выступы па радыё, тэлебачанні, інтэрвію і галоўнае — эсэістыка. Як вядома, гэта „найвышэйшы пілатаж” у навучанні, які можа стаць узорам для пераймання шматлікімі навукова-дыдактычнымі працаўнікамі. Ва ўспамінах адчуваецца пэўная настальгія, хоць ён падтрымліваў актыўныя адносіны з універсітэтам, які будаваўся на вуліцы Кракаўскае прадмесце і быў не так далёка ад дома князёў Мазавецкіх на Рынку Старога горада, пастаянна сустракаўся з калегамі ў бібліятэках ці ў Галоўным архіве даўніх актаў (AGAD). Тазбір пісаў: „Мы сустракаліся на старонках часопісаў, большасць якіх выдаваў Інстытут ці Камітэт гістарычных навук, на сумесных канферэнцыях, у юбілейных выданнях”[52]. На новым месцы працы на яго зваліліся арганізацыйныя абавязкі — ад сакратара дырэкцыі і вучонага савета да намесніка дырэктара ў 1968-1983 i дырэктара ў 1983-1990 г., адкуль перайшоў у кіраўніцтва ПАН у якасці віцэ-дырэктара. Доўгі час ён удзельнічаў у рабоце Цэнтральнай камісіі па пытаннях вучоных ступеняў і званняў, а потым і ўзначаліў яе. Усё гэта не перашкаджала навуковай і пісьменніцкай дзейнасці, у выніку якой у 1949—1986 г. выйшла больш за семсот публікацый, і гэта без уліку шматлікіх нататак, што рабіліся з польскіх выданняў для чужамоўных чытачоў пераважна на старонках „Archiv für Reformationsgeschichte”[53]. Другі этап прынёс 222 пазіцыі[54], а наступны — да сярэдзіны 2007 г. — быў таксама ўраджайным. У выніку юбіляр мае больш за тысячу публікацый — кніг, навуковых трактатаў і артыкулаў, рэцэнзій, выданняў крыніц, эсэ, якія выходзілі пераважна ў культурных і палітычных часопісах.

У юбілейным выданні да 40-годдзя Інстытута гісторыі ПАН (1993) Януш Тазбір падзяліўся разважаннямі аб прычыне раздражнення маладых вучоных, якія адсутнасць эфекту працы („навошта пісаць, калі так ці інакш вынікі працы давядзецца пакласці ў славутую шуфляду?”) тлумачылі немагчымасцю друку: „У гэтай раззлаванасці ёсць шмат рацыянальнага; аднак неабходна згадаць, што ва ўсіх гуманітарных цэнтрах супрацоўнікі, наколькі мяне не падводзіць памяць, падзяляліся на тры катэгорыі. Першую складалі людзі, якія спалучалі арганізацыйныя і рэдактарскія абавязкі з актыўнай уласнай пісьменніцкай дзейнасцю. Да другой належалі тыя, хто абмяжоваўся выкананнем ускладзеных на іх абавязкаў. У трэцюю ўваходзілі тыя, хто па магчымасці ўхіляўся ад любых абавязкаў”[55].

Першую, самую малую, групу складалі людзі, якіх, карыстаючыся модным у нашы дні словам, можна назваць „іконамі”. Такіх у Інстытуце гісторыі ПАН на цэнтральным узроўні і на месцах можна за пяцьдзесят гадоў назваць толькі некалькі дзесяткаў чалавек. Сярод іх Януш Тазбір займае адно з першых месцаў. Гэта дае яму права на ацэнку як бездакорных дасягненняў, так і іх адсутнасці, што ў пераломныя моманты з’яўлялася падставай для намераў ліквідацыі, як гэта і здарылася ў пераломным 1956 г., потым напрыканцы праўлення Ўладзіслава Гамулкі, у 1989 г. і пазней, пад час т.зв. трансфармацыі. Ён быў настойлівым абаронцам (як інстытута, так і ўсёй Акадэміі), дэманстраваў выдатныя дасягненні, асабліва ў пытанні абагульняльных прац, выданняў крыніц, дакументацыі, часопісаў.

Януш Тазбір з’яўляецца сапраўдным рэкардыстам на рэдактарскай ніве, бо амаль паўстагоддзя яго прозвішча звязвалася, можна нават без вагання гаварыць — атаяснялася, з вядучым часопісам, прысвечаным пытанням веравызнання і духоўнай культуры Рэчы Паспалітай да яе падзелаў. На месца „Odrodzeniа i Reformacjі w Polsce” ў 1956 г. прыйшла „Reformacjа w Polsce”, але яна не страціла папярэдніх дасягненняў часопіса, створанага яшчэ ў міжваенны перыяд, а наадварот, пашырыла тэматыку і з тактычных поглядаў прыняла выгляд, які больш адпавядаў чаканням уладаў. З цягам часу папярэдне дамінавалая тэматыка арыян[56] пашыралася на іншыя рэфарматарскія вучэнні, контррэфармацыю ці каталіцкую рэфармацыю і іншыя еўрапейскія рэлігійныя плыні, хоць гэта і не адпавядала назве часопіса. Ужо з першага тома Януш Тазбір уваходзіў у склад рэдакцыйнага камітэта (усяго яго складала 6 чалавек), з 1958 г. (з тома 3) быў рэдакцыйным сакратаром побач з галоўным рэдактарам Казімежам Лепшым, пасля смерці якога ў 1964 г. пераняў гэтую пасаду, дзелячы яе пэўны перыяд з Лехам Шчуцкім. Абодва пасля выхаду пяцідзесятага тома на ўрачыстым спатканні на пачатку 2007 г. у зале імя Яхіма Лялевеля ў будынку князёў Мазавецкіх заявілі пра сваё рашэнне перадаць кіраванне ў рукі малодшага пакалення. У гэтай сустрэчы прымала ўдзел большасць аўтараў штогодніка, некаторыя з якіх пачалі друкавацца яшчэ ў першае дзесяцігоддзе часопіса. Згаданае спатканне можна лічыць пачаткам святкавання 80-гадовага юбілею галоўнага рэдактара, які фактычна панаваў і сярод аўтараў, бо за гэты час было надрукавана 25 яго артыкулаў, 7 разоў падрыхтаваныя ім крыніцы, 36 рэцэнзій, — агульнай колькасцю каля 70 пазіцый[57].

Працы Тазбіра па праблемах веравызнання ў шляхецкай Рэчы Паспалітай становяць цэлую эпоху, запоўненую дзесяткамі кніг, сотнямі артыкулаў і рэцэнзій, адзін пералік якіх заняў бы шмат месца. Іх аўтар хутка стаў адной з галоўных постацяў у выраслым коле даследчыкаў рэфарматарскіх канфесій, дзе на першы план заўсёды выходзілі антытрынітарыі і паслятрыдзенцкі каталіцызм. У шырокай грамадскай свядомасці Тазбір з’яўляецца перш за ўсё аўтарам твораў „Państwo bez stosów”, „Tradycja tolerancji religijnej w Polsce” i „Dzieje tolerancji w Polsce”, якія былі перакладзены на іншыя мовы. Нарысы гісторыі каталіцкай царквы і шматлікія зборнікі, як, напрыклад, „Szlachta i teologowie”, „Reformacja w Polsce”, дзякуючы вобразнаму аповеду, прывабнай форме кшталтавалі веды шырокіх інтэлігенцкіх колаў аб перыядзе да падзелаў Рэчы Паспалітай. Абапіраючыся на крыніцы і ўлічваючы даследаванні як старэйшых, так і маладых навукоўцаў, Я. Тазбір дасканала ўжываўся ў ментальнасць сваіх герояў і „зазямляў” абстрактныя для шматлікіх вучоных веды пра часы дынастыі Ягелонаў ці Вазаў.

Да некаторых тэмаў Я. Тазбір вяртаўся, як да біяграфіі вядомага пісьменніка і езуіцкага прапаведніка Пятра Скаргі, першая інфармацыя пра якога з’явілася ў навукова-папулярнай „Biblioteczcy Światowida” (1962), а другі раз амаль праз дваццаць гадоў у „Bibliotece Wiedzy Historycznej” пад назвай „Piotr Skarga szermierz kontrreformacji” (Варшава, 1978,1983). Крыху раней (у 1972 г.) Тазбір апрацаваў і напісаў вялікі ўступ да яго „Kazań sejmowусh” для першай серыі „Biblioteki Narodowej”. Гэта была адна са шматлікіх публікацый крыніц, сярод якіх вылучаюцца — не толькі прывабным аб’ёмам—падрыхтаваная разам з Лехам Шчуцкім „Literatura ariańska w Polsce XVI wieku” і анталогія „Literatura antyjezuicka w Polsce 1578-1625″.

Ha адным подыху можна пералічыць назвы кніг „Rzeczpospolita i świat”, „Bracia polscy w Siedmiogrodzie 1660—1784″, „Szlachta i konkwistadorzy”, „Arianie i katolicy”, „Kultura szlachecka w Polsce. Rozkwit — upadek — relikty” (некалькі выданняў, апошняе з вяртаннем да тэксту, які да 1989 г. неаднойчы быў адцэнзураваны), „Kultura polskiego baroku”, „Myśl polska w nowożytnej kulturze europejskiej”, „Świat panów Pasków”, „Polska sława Krzysztofa Kolumba”, „Okrucieństwo w nowożytnej Europie”, „Protokoły mędrców Syjonu”, гістарычна-літаратурныя нарысы „Od Haura do Izaury” і іншыя. Не трэба забывацца і на каментары да шматлікіх як услаўленых, так і зняслаўленых прац вядомых аўтараў, як, напрыклад, „Тарас Бульба” Мікалая Гогаля[58], ці нацыянальна шанаваных твораў, у чарговых выданнях якіх рука Майстра дадала працаёмкія ўдакладненні ці выпраўленні, якія ніколькі не знізілі гістарычнага ўзроўню арыгінала, што, дарэчы, не часта сустракаецца. Так было з каларытным апавяданнем Уладзіслава Лазіньскага (1843—1913) пра старапольскія традыцыі, якое на працягу стагоддзя 18 разоў выдавалася (першае ў 1907 г.), а ў 2006 г. выйшла са спасылкамі ды індэксам[59]. Падобным чынам сёмы раз выйшаў іншы папулярны твор львоўскага гісторыка і белетрыста аб крывавай гісторыі Чырвонай Русі пад час праўлення Жыгімонта ІII (першае выданне было ў 1903 г.)[60]. З класічных і адначасова рэдка даступных прац, дзе праведзена вялікая падрыхтоўчая да друку работа, неабходна назваць „Dzieje obyczajów…” Яна Станіслава Быстраня, у якой выдавец вярнуў скрэсленае цэнзарамі ў абодвух пасляваенных  (1960 і 1975 г.) выданнях і выправіў відавочныя памылкі[61]. Поўны вобраз творчых дасягненняў Тазбіра дае бібліяграфія, змешчаная ў юбілейных кнігах[62], акрамя якіх з нагоды чарговых юбілеяў яму былі прысвечаны і іншыя работы ў зборніках[63].

Пра тое, як шмат часу праводзілася ў архівах розных краін для напісання некаторых кніг, сведчыць праца, да якой юбіляр быў асабліва прывязаны, — габілітацыя „Stanisław Lubieniecki, przywódcа ariańskiej emigracji” (1961), пра гісторыка і астранома, дыпламата і фінансіста. Амаль праз 40 гадоў яна была перавыдадзеная, а фактычна нанова напісаная пад назвай „Stando lubentius moriar. Biografia Stanisława Lubienieckiego” (2003), вельмі арыстакратычная па змесце i графічным афармленні. Кніга, напісаная з размахам, з апорай на крыніцы, прываблівае чытача сваімі літаратурнымі якасцямі.

Кракаўскае таварыства аўтараў і выдаўцоў навуковых прац „Universitas” у 1999-2002 г. у серыі „Klasycy współczesnej Polskiej Myśli Humanistycznej” пад рэдакцыяй Станіслава Гжыбоўскага апублікавала пяць тамоў выбраных твораў Януша Тазбіра. Яны называліся (па чарзе) „Państwo bez stosów”, „Okrucieństwo w nowożytnej Europie”, „Sarmaci i świat”, „Studia nad kulturą staropolską”, „Szkice o literaturze i sztuce”. Ва ўводзінах да першага тома выдавец адзначыў, што „творчасць праф. Тазбіра непасрэдна ці апасродкавана датычыцца важных сучасных праблем, бо паказвае іх гістарычныя карані і шляхі вырашэння ў мінулым. З гэтага пункту гледжання навуковыя якасці яго прац дапоўнены выхаваўчымі, прычым у прывабнай форме, а не як надакучлівае павучанне, што вымушае думаць, а часам нават аспрэчваць, i заўсёды адкрывае перад чытачом новыя гістарычныя гарызонты”[64].

Пасля фармальнай адмены цэнзуры Я. Тазбір адчуў сябе свабодным ад неабходнасці пазбягаць некаторых даследчых праблемаў і пісаць эзопавай мовай, намёкамі. Пры тым ён захаваў пэўную дыстанцыю ў дачыненні да сучаснасці, пра гэта сведчаць часам горкія заўвагі, напрыклад, на тэму элітаў, якія растуць што грыбы пасля дажджу і якіх навуковец заўсёды атаясамліваў з паважанымі продкамі. Антычная максіма „historia magistra vitae”, відочная ў юбілейным томе, прысвечаным шматгадоваму раману з Кліо, знаходзіць пасля 1990 г. адлюстраванне ў шэрагу выданняў аб гістарычных каранях сучаснасці[65], асабліва ў назве, падобнай на формы старапольскага пісьменства, дае ўрокі грамадзянскага выхавання сучаснай псеўдаарыстакратыі, якая, займаючы высокія пасады, ахвотна выстаўляе свае веды аб мінулым ці іх адсутнасць замест таго, каб вучыцца. Горкі прысмак мае прысвечаны згаданай тэме раздзел аб „Lekcjach w pustej klasie”, напісаны прафесіяналам і адрасаваны гэтым….. прафанам[66].

Каб не заканчваць прысвечаны юбіляру нарыс на сумнай ноце, трэба звярнуцца да яго публічных выказванняў, якія маюць адукацыйны характар і з задавальненнем успрымаюцца думаючай часткай грамадства (апошняе было звязана з 80-годдзем і згаданай кнігай аб музе Кліо пад аптымістычнай назвай „Wreszcie trzeźwiejemy”[67]), і шматлікіх праяў прызнання не толькі з боку калег па цэху. Варта згадаць прыгожую ўрачыстасць прысваення прафесару Янушу Тазбіру ганаровага звання доктара honoris causa Апольскага універсітэта (10 сакавіка 2000), калі ў поўнай зале знаходзіліся не толькі выкладчыкі і студэнты універсітэта, але і шматлікія даследчыкі з розных куткоў краіны[68].

У юбілейны год вядомага гісторыка друкавалася шмат інтэрвію з ім на старонках газет і часопісаў. Згадаем некалькі выказванняў 80-гадовага і маладога ў навуковай дынаміцы даследчыка, настаўніка суайчыннікаў у перыяд бурных дыскусій аб цяперашнім часе і фантазіях на тэму нацыянальнай гісторыі, з інтэрвію пад знакавай назвай „Zakompleksieni megalomani”, дзе ён выказваецца па пытанні адукацыйнай функцыі гісторыі: „Міфы былі неабходны ў XIX стагоддзі, калі яны служылі абароне польскасці. Школы знаходзіліся ва ўладзе тых, хто прымаў удзел у раздзелах Польшчы, таму гісторыю фактычна вучылі па Сянкевічу (трылогія „Крыжакі”). Падобным чынам вучылі яе i ў Народнай Польшчы — таксама па Сянкевічу, насуперак таму, да чаго прымушала школьная праграма. Затое сёння гісторыя можа быць свабоднай ад усялякіх абавязкаў. Не павінна быць алібі для тых, хто тлумачыць нашую цывілізацыйную затрымку, не павінна быць пропускам для нашага вяртання на палітычную карту Еўропы. Яна можа проста быць крытычным веданнем нашага мінулага”.

Далей гісторык супакойвае тых, хто баіцца, што інтэграцыя Еўропы і працэс глабалізацыі пагражаюць нацыянальнай ідэнтычнасці. „Я не вельмі ў гэта веру, — піша ён. Нас увесь час страшаць. Гісторыя польскай мовы была прэзентавана ў катэгорыях дарвінаўскай барацьбы за існаванне. Гаварылі пра барацьбу за польскую мову ў эпоху Адраджэння, калі нібыта пагражала лацінская мова. Пра барацьбу за польскую мову ў эпоху Асветы. Але той факт, што ў перыяд дзеяння Канстытуцыі 3 траўня мы зрабілі гэтую мову абавязковай як для русінаў-сялян, так і для яўрэяў, у нас далікатна замоўчваўся. Такім чынам, сітуацыя выглядае наступным чынам: чым больш разумна мы будзем трактаваць наша мінулае, тым больш мы будзем бачыць наш цывілізацыйны ўкладу агульнаеўрапейскую культуру, тым больш захаваецца наша нацыянальная самасвядомасць. Вось што трэба рабіць замест сталага высоўвання наперад і паўтораў, што палякі былі першымі….. Мы пастаянна знаходзімся паміж Сцылай велічы і Харыбдай комплексу прыніжанасці. Трэба гэтага пазбаўляцца”.

Заўвагу журналіста, што ў выніку бесперапыннага „развейвання” гісторыі могуць знікнуць усе нацыянальныя помнікі, вучоны энергічна абверг і заявіў, што ў Польшчы і раней, і цяпер ставяць помнікі асобам, звязаным з узброенай барацьбой, і часцей у сувязі з няўдалымі паўстаннямі. А дзе помнікі тым, хто працаваў над эканамічным уздымам краіны ва ўмовах адсутнасці незалежнасці? Тое самае можна сказаць пра рэфарматарскі рух у царкве, пра яго самакрытыку, прызнанне ранейшых памылак. Ён таксама трактуецца артадоксамі як праява бязбожнасці і пагроза існаванню каталіцтва. І тут цікавы пункт гледжання гісторыка: „Так. Але не трэба паддавацца такім меркаванням. Мы павінны глядзець крытычна, усебакова і аб’ектыўна, бо інакш да чаго прыйдзем? Зноў прыйдзем да агіяграфіі, якой, дарэчы, кіравалі марксісты. Вазьміце (звярнуўся ён да журналіста, які браў інтэрв’ю. — удакл. М.К.) біяграфіі Берута, Сталіна і іншых. Гэта і ёсць стварэнне святасці ў чыстым выглядзе. Марксісцкі святы не верыць у Бога, але праяўляе аскетызм, пазбягае жанчын і г.д. Параўнайце аўтабіяграфічны раман Мікалая Астоўская „Як гартавалася сталь”. Гэта заразная хвароба”.

У сучаснай Польшчы прафесар Януш Тазбір займае месца сярод знакамітых даследчыкаў мінулага з папярэдніх пакаленняў, якія, займаючыся доўгі час сваёй дысцыплінай, не трактавалі яе адарвана ад рэчаіснасці і засталіся верныя старарымскаму правілу historia est magistra vitae. Рэч у тым, каб і палітыкі прызнавалі яго адукацыйныя якасці, але не падпарадкоўвалі веды сваім мэтам.

Пераклала Любоў Козік


[1] Гл.: Kosman M. Główne kierunki badań nad historią kościoła w Polsce (po 1945 r.) // Euhemer — Przegląd Religioznawczy. 1985. Nr 2(136). S. 59-68; idem. Jezuitów polskich obraz własny.Badania ostatniego stulecia // Odrodzenie i Reformacja w Polsce (далей — ORwP). XLII, 1998. S. 213-227; idem, Kościół – Państwo — Spoіeczeństwo. Materiały pomocnicze. Poznań, 2002. Część pierwsza: Obraz Kościoła w historiografii. S. 11-48.
[2] Гл.: Kosman M. Józef Łukaszewicz 1797-1873 // Wybitni historycy wielkopolscy. Praca zbiorowa pod red. J. Strzelczyka. Poznań,1989. S. 61-73.
[3] Гл. навуковую біяграфію разам са змястоўнай літаратурай:Kubiatowski J., Tazbir J. Merczyng Henryk (1860-1916) // Polski Słownik Biograficzny (далей — PSB). XX. S. 437-439.
[4] Brückner A. O różnowierstwie polskim słów kilka // Reformacjaw Polsce (далей — RwP). R. I. 1921. S. 3.
[5] У 1908 г. аб’яднанне, якое развівала традыцыі польскага кальвінізму, пачало выдаваць у рамках некалькіх серый матэры ялы па сваёй гісторыі XVI-XVII ст. пад назвай “Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae”. Амбіцыйныя планы былі часткова, калі не цалкам, згорнуты пад уплывам палітычнай сітуацыі — пачатак і наступствы Першай сусветнай вайны. Гл.: Kosman M. Litewska Jednota Ewangelicko-Reformowana od połowy XVII w. do 1939 r. Opole, 1986. S. 67 nn.
[6] Аўтар ужо цытаванага ўступнага артыкула (гл. спасылку 4)на с. 14 з гарачнасцю і, як магло падацца, празмерным аптымізмам пісаў: „Без якога-небудзь папярэджання, без затоенайдумкі мы пачынаем працу і заклікаем кожнага, хто хоча працаваць. Час вылечыў рэлігійныя сваркі — мы ні ў якім разе незбіраемся іх аднаўляць, але мінулае патрабуе адраджэння…”.Параўнайце даследаванні на тэму сітуацыі з веравызнанняміi іх адлюстраваннем у польскай міжваеннай навуцы: KosmanM. Reformacja i kontrreformacja // Stosunki polsko-niemieckiew historiografii. Cz. I: Studia z dziejów historiografii polskiej i niemieckiej / Pod redakcją Jerzego Krasuskiego, Gerarda Labudy i Antoniego W. Walczaka. Poznań, 1974. S. 372 n.; idem. Zarys dziejów rodzimego i obcego nurtu w polskim protestantyzmie do roku1939 // Studia Historica Slavo-Germanica. 1977. T. VI. S. 49-88.
[7] RwP I (1921), II (1922), III (1924), IV (1926), V (1928), VI (1934),VII-VIII (1935-1936), IX-X (1937-1939). У той час рэдактарамчасопіса быў Станіслаў Кот.
[8] RwP XI (1948-1952), XII (1953-1955) пад рэдакцыяй ГенрыкаБарыча. З 1939 г., калі пачалася Другая сусветная вайна,Станіслаў Кот знаходзіўся ў эміграцыі, дзе застаўся пасля 1945 г.У склад рэдкалегіі ўваходзілі таксама Аскар Бартэль і ксёндзЯн Шэруда.
[9] Kurdybacha L. Historie reformacji w Polsce. Stan badań i postulaty // RwP. XI. 1948-1952. S. 5.
[10] У першым томе быў прыведзены наступны склад рэдакцыйнага камітэта: Аскар Бартэль, Генрык Барыч (напісаў адмову і недалучыўся да рэдагавання новага часопіса), Вільгельм Білліг, Казімеж Будзык, Казімеж Лепшы (быў галоўным рэдактарам тамоў 2-8, заўчасна памёр) і Януш Тазбір (першапачаткова быў сакратаром рэдакцыі, а потым галоўным рэдактарам IX—L тамоў). З папярэдняга складу рэдакцыі RwP не хапала толькі Я. Шэруды, які далучыўся пры выданні трэцяга тома і фігураваў у значна пашыраным камітэце як намеснік рэдактара.
[11] З цягам часу склад рэдакцыйнага камітэта мяняўся — адыходзілі адны, прыходзілі іншыя. На канчатковым этапе важнуюролю акрамя Януша Тазбіра адыгрываў намеснік галоўнагарэдактара Лех Шчуцкі. Абодва падалі прашэнне аб адстаўцыпасля выдання 50-га тома, пра што паінфармавалі ўдзельнікаўюбілейнай сустрэчы ў зале Лялевеля Інстытута гісторыі ПАН20 лютага 2007 г.
[12] ORwP. I. 1956. S. 7.
[13] Bibliografia roczników „Reformacja w Polsce” 1921-1956 / opracowały M. Bokszczanin i H. Kapełuś. ORwP. III. 1958. S. 217-287.
[14] Ibidem. S. 7 (Wstęp).
[15] Па пытанні адаптацыі марксізму у польскай гістарыяграфіі пасля 1945 г. гл.: Labuda G. Rozwój metod dziejopisarskich od starożytności do współczesności. Część I: Do schyłku XIX wieku. Poznań. 2003. S. 155 nn.
[16] ORwP. III. 1958. S. 8.
[17] Ibidem. Вылучана аўтарам артыкула. — М.К.
[18] Tazbir J. Długi romans z Muzą Klio. S. 62.
[19] Гл. спасылку 13.
[20] Kosman M. Z badań nad Odrodzeniem. S. 63.
[21] Tazbir J. Ludwik Chmaj // ORwP. V. 1960. S. 266.
[22] Wyczański A. Kazimierz Lepszy 1904-1964 // ORwP. X. 1965.S.5.
[23] Pelc J. Wiktora Weintrauba studia staropolskie // ORwP. XXXIV.1989. S. 257-262.
[24] T. XXVI. 1992 (аўтар — Генрык Булгак).
[25] ibidem (аўтар – Лех Шчуцкі).
[26] Szczucki L. Henryk Barycz (1901-1994). S.161-165; Bieńkowski W. Leszek Hajdukiewicz (1924-1995). S. 166-169.
[27] Quirini-Popławska D. Stanisław Cynarski (1923-1996) // ORwP.XLI. 1997. S. 205-207.
[28] Szczucki L. Stanisław Kot // ORwP. XLIII. 1999. S. 195-212.
[29] ibidem, s. 211 n. Згадаем, што яшчэ раней (у 1987 г. у Варшаве) у вядомай серыі “Класікі гістарыяграфіі” быў выдадзены грунтоўны выбар прац С. Кота (Polska Złotego Wieku a Europa. Studia i szkice) у апрацоўцы аднаго з першых яго вучняў Генрыка Барыча. У хуткім часе на старонках штотыднёвіка “Polityka” (№ 17 ад 23 IV 1988 г., с.14) Я. Тазбір апублікаваў артыкул пад знакавай назвай “Stanisława Kota powrót z emigracji”.
[30] Urban W. Ladislao Lászloczky (Władysław Łachowski herbu Pilawa) (1912-2003) // ORwP. XLVII. 2003. S. 250-251.
[31] Szczucki L. Halina Kowalska-Kossobudzka (1930-2002) // ORwP.XLVI. 2002. S.237-239.
[32] Manikowski A. Antoni Mączak (1928-2003) // ORwP. XLVII. 2003.S. 252-256.
[33] Ślęk L. Czesław Hernas (1928-2003) // ORwP. XVIII. 2004. S.309-313; Bieńkowski T. Jerzy Dobrzycki (8 kwietnia 1927 — 1 lutego 2004). Ibidem. S. 313-314.
[34] Гл.: ORwP. XLIX, 2005: Bułhak H. Jan Pirożyński (7 III 1936 -8 X 2004). S. 261-264; Szczucki L. Eugenio Garin (9 V 1909-29 XII 2004). S. 264-267; Karpiński A. Janusz Pelc (5 IX 1930 – 9 V 2005). S. 267-270.
[35] Тут пачэснае месца занялі Генрык Барыч і Аскар Бартэль, заслугі якіх былі адзначаны і ў некралогах: Oskar Bartel (24 X 1893-5 XI 1973). T. XIX. S. 5-6; Szczucki L. Henryk Barycz (1901-1994). T. XL. S.161-165.
[36] Od Redakcji na pięćdziesięciolecie // ORwP. L. 2006. S. 9.
[37] Знаёмству замежных даследчыкаў з матэрыялам спрыяе кароткі пераказ артыкулаў на нямецкай, англійскай, французскаймовах. Адзін з тамоў выйшаў цалкам па-італьянску.
[38] Э. Масціцкі — прэзідэнт Польшчы ў 1926—1939 г., Э. Рыдз-Сміглы — генеральны інспектар польскіх узброеных сілаў у1935-1939 г. (заўвага перакл.).
[39] Маецца на ўвазе ліпеньская 1941 г. дамова Сікорскага—Майскага(заўвага перакл.).
[40] Tazbir J. Polska na zakrętach dziejów. Warszawa, 1997, s. 321 n.; idem. Długi romans z Muzą Klio. Warszawa, 2007. S. 28-37.
[41] Polska na zakrętach, цытата з чацвёртай старонкі вокладкі. Далейаўтар дадае, што ранейшая зацікаўленасць усё ж засталася,пра што сведчыць шэраг яго публікацый, якія выйшлі пасляліквідацыі ў 1990 г. цэнзуры. Некаторыя ён прадставіў нанава,звярнуўшыся да сваіх нататак і адзначыўшы змены, якія быліўнесены ў тэкст у выніку ўмяшальніцтва цэнзараў.
[42] Выдадзена ў часопісе „Biuletyn Historii Sztuki i Kultury”. R.XI.1949. № 3/4. S. 382-392. Гэта была праца, падрыхтаваная дасемінара.
[43] Cenzura w PRL. Relacje historyków / Opracował Zbigniew Romek.Warszawa, 2000. S. 231. Аўтар сабраў у згаданай кнізе выказ ванні пятай часткі (20%) 150 даследчыкаў, што былі сведкамі эпохі.
[44] Ze studiów nad ksenofobią w Polsce w dobie pуźnego Renesansu //Przegląd Historyczny. Т. XLVIII. 1957. S. 655-682.
[45] Reformacja a problem chіopski w Polsce XVI wieku. Oddziaływanie walki klasowej na wsi polskiej na kształtowanie się ideologii szlachty w okresie reformacji // Studia Staropolskie IBL PAN. Т. II.Wrocław, 1953.
[46] Długi romans, s. 60 n. Другі раздзел займае большую частку кнігі і называецца “Zrozumieć przeszłość”.
[47] Гэты тэкст (у суаўтарстве з Станіславам Гэрбстам і Ярэмам Мацішэўскім) выйшаў на старонках варшаўскай “Kulturу” (№ 22 ад 2 чэрвеня 1968 г., с. 4), як і далейшы працяг дыскусіі падназвай “Doc. Nowickiemu w odpowiedzi” (№ 26 ад 30 чэрвеня1968 г., с. 11).
[48] Ён не назваў прозвішча, але для тых, хто арыентаваўся ў справе, яно і так было вядомым.
[49] Maciszewski J. O Polsce siedemnastowiecznej // Czasy nowożytne. Studia poświęcone pamięci prof. Władysława Eugeniusza Czaplińskiego w 100 rocznicę urodzin / Pod redakcją Krystyna Matwijowskiego. Wrocław, 2005. S. 19 n. Неабходна памятаць, што Я. Мацішэўскі быў пад час “сакавіцкіх падзей” [1968] не толькі прафесарам Варшаўскага універсітэта, але, што можа быць больш важным, і дзеячам Польскай аб’яднанай рабочай партыі, знаходзіўся на адказнай пасадзе ў Цэнтральным камітэце ПАРП (аддзел навукі), а Януш Тазбір у гэты час займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі ПАН.
[50] Długi romans. S. 58. Трэба заўважыць, што вельмі часта “недалучэнцы” ў крытычных для іх сітуацыях чакалі дапамогі з боку так званых “кар’ерыстаў”, ці пазітывістаў, і іх надзеі спраўджваліся.
[51] Ibidem. S. 61.
[52] O Instytucie Historii refleksje osobiste // Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk 1953-1993 / Pod redakcją Stefana K. Kuczyńskiego.Warszawa, 1993. S. 62.
[53] Бібліяграфія была прыведзена ў юбілейнай кніжцы “Kultura polska a kultura europejska. Prace ofiarowane Januszowi Tazbirowi w sześćdziesiątą rocznicę urodzin”. Warszawa, 1987. S. 5—52.
[54] Бібліяграфія за 1987 – чэрвень 1997 г. пададзена ў кнізе “Kulturastaropolska – kultura europejska. Prace ofiarowane Januszowi Tazbirowi w siedemdziesiątą rocznicę urodzin”. Warszawa, 1997. S. 8 – 18.
[55] O Instytucie Historii… S. 64.
[56] З перспектывы 2007 г. Я. Тазбір згадвае: “На доўгія гады галоўнай тэмай маіх даследаванняў стаў рэфарматарскі рух, прычынай чаго ў пэўнай ступені была характэрная для пяцідзесятых гадоў мода на арыянства. Думаю, што цені Марціна Чаховіча, Самуэла Пшыпкоўскага ці Фауста Соцына не раз здзіўляліся таму, што ўлады ПНР бралі гэтых карыфеяў сацыянізму ў якасці сваіх ідэйных родапачынальнікаў” (Długi romans. S. 62).
[57] Гл.: Budniewska A. i Mitura-Karwowska A. Bibliografia zawartości czasopisma „Odrodzenie i Reformacja w Polsce”. Т. I-XLIII. S.98—100 і спіс зместу тамоў XLIV—L.
[58] Taras Bulba. Powieść Mikołaja Wasylewicza Gogola / Tłumaczeniez rosyjskiego Jerzy Szota. Krosno, [b.d.]. Гэты твор, які доўгі чассвядома замоўчваўся, быў “прысвоены” ў Польшчы напрыканцы ХХ ст.; Я. Тазбір неаднаразова спасылаўся на яго ў сваіх эсэ.Да шырокага кола чытачоў быў адрасаваны артыкул на старонках варшаўскага часопіса „Polityka” № 22(2352) ад 1 чэрвеня 2002 г. (с. 85—86) пад назвай “Z Bulbą w gardle” (агульны загаловак – “Polsko-rosyjskie wojny literackie”), напісаны ў сувязіз публікацыяй польскага перакладу і прысвечаны прычынам негатыўнага стаўлення да яго ў Польшчы.
[59] Łoziński W. Życie polskie w dawnych wiekach / Wstęp i opracowanie J. Tazbir. Warszawa, Iskry, 2006. Выдавец дадаў 111 спасылак каментароў, якія ў значнай ступені скарэктавалі тэкстЛазіньскага. Для іх патрабаваліся працаёмкія праверкі і ўдакладненні (напрыклад, спасылка 109 на с. 267). Каб не паддаваць тэкст суровай крытыцы ў вачах чытача, спасылкі былізмешчаны асобна ў канцы кнігі.
[60] Łoziński W. Prawem i lewem. Obyczaje na Czerwonej Rusi w pierwszej połowie XVII wieku / W opracowaniu J. Tazbira. Warszawa, Iskry, 2005.
[61] Bystroń J.S. Dzieje obyczajów w dawnej Polsce. Wiek XVI – XVIII /Wstępem poprzedził J. Tazbir. T. I—II. Warszawa, 1994. Гэтае выданне было па-мастацку добра аформлена Дзяржаўным выдавецкім інстытутам. Аўтары бібліяграфіі ў кнізе да 70-годдзя здня нараджэння Я. Тазбіра забыліся згадаць гэтую працу ў навуковай спадчыне юбіляра. Варта адзначыць, што толькі ўступналічвае 15 старонак, і гэта без уліку працаёмкіх выпраўленняў у тэксце Быстр аня.
[62] Гл. спасылкі 15 і 16.
[63] Гл.: „Przegląd Humanistyczny” № 1(334). Rok XL. Warszawa,1996 (нумар прысвечаны праф. Янушу Тазбіру); „Odrodzeniei Reformacja w Polsce”. Т. XLVI. 2002 (з наступным прысвячэннем ад імя рэдакцыйнага камітэта: „5 жніўня 2002 г. прафесару Янушу Тазбіру, які на працягу доўгага часу быў галоўнымрэдактарам нашага штогодніка, споўнілася семдзесят пяць гадоў. Выдатнаму вучонаму, які нястомна вандруе па старонкахнацыянальнай гісторыі і аддае перавагу старапольскай гісторыі, мы выказваем шмат сардэчных пажаданняў…”).
[64] Grzybowski S. Janusza Tazbira osobowość i twуrczość // Tazbir J.Prace wybrane. T. 1. Kraków, 2000. S. V.
[65] Асабліва: Polska na zakrętach dziejów (Warszawa, 1997), W pogoni za Europą (Warszawa, 1998), Pożegnanie z XX wiekiem (Warszawa, 1999), Polacy na Kremlu i inne historyje (Warszawa, 2005).
[66] Tazbir J. Silva rerum historicarum. Warszawa, 2002. s. 341 nn.
[67] Напрыклад, гл.: Historia nie zaszkodzi („Trybuna” dodatek edukacyjny, ад 17 IX 2003, s.1); O czym się pisać nie godziło („GazetaWyborcza” 27-28 XII 2003, s.16 n.); Jesteśmy narodem obolałym dziejami („Kurier Czytelniczy” nr 36, październik 1997,s.1 i 7); Weksel potomka Sobieskich („Gazeta Wyborcza” 24IX 2007,s. 28); Rozmowa z prof. Januszem Tazbirem o bohaterach, kolaboracji i spiskowej teorii dziejów („Bunt Młodych Duchem” nr 2(36)s. 5-8 i 3(37) s. 7-8, 2007); Wreszcie trzeźwiejemy („Przegląd” nr48 z 18 XI 2007, s. 16-19).
[68] Гл.: Doctor Honoris Causa. Janusz Tazbir – Człowiek i dzieło.Katalog wystawy, 9 marca 2000 r. Uniwersytet Opolski.

Наверх

Міраслаў Грох. Нацыя як прадукт сацыяльнай камунікацыі?..

Снежня 23, 2006 |


* Národ jako product sociálni komunikace? Přispěvek ke komparaci českého a běloruského „modelu” // Cesty k národnimu obrozeni: běloruský a česky model / Sbornik přspěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha: UK FHS, 2006. S. 11-27.

Пры параўнанні працэсаў фармавання нацый у Чэхіі і Беларусі[1] мы павінны пазбягаць павярхоўнай сінхроннай кампарацыі. Нам, вядома ж, не трэба прыкладаць шмат намаганняў, каб даказаць, што прыблізна ў 1900 г., гэга значыць у час пачатку фармавання беларускай „фазы В”, чэшскае нацыянальнае жыццё было значна больш развітым i чэшская нацыя ўяўляла сабой ужо цалкам сфармаваную супольнасць з уласнай акадэмічнай элітай, буржуазіяй i г. д., чаго не мелі беларусы. Гэты факт ніхто не можа паставіць пад сумненне, аднак для тлумачэння прычын i ўзаемасувязяў, a асабліва для тлумачэння беларускага руху, яго інфармацыўная каштоўнасць будзе даволі нізкай.

Калі гаварыць пра параўнанне, якое сапраўды можа да чаго-небудзь прывесці, нам неабходна выбраць іншыя часавыя рамкі i параўнаць абодва працэсы не па сінхроннайабсалютнай храналогіі, а па супадзенні аналагічных сітуацый. У нашым выпадку аналагічнай сітуацыяй з’яўляецца перыяд пачатку нацыянальнай агітацыі, г.зн. перыяд пераходу ад навуковага i рамантычнага інтарэсу, характэрнага для „фазы А”, да нацыянальна ангажаванай „фазы В”. Толькі на падставе гэтага выбару часавай восі мы можам паспрабаваць адказаць на пытанне, чаму, уласна, нейкая група людзей вырашыла пачаць патрыятычную агітацыю, г.зн. прапанаваць новую нацыянальную ідэнтычнасць членам „сваей” этнічнай групы. Выкарыстоўваючы тэрмін „адраджэнне”, нам неабходна мець на ўвазе, што робім мы гэта ў метафарычным сэнсе слова: уяўленне пра існаванне нейкай спрадвечнай нацыі, якая „спала” i якую трэба разбудзіць i адрадзіць, належыць да баласту, які пакінула нам успадчыну XIX ст. i з якім мы павінны развітацца. У часы да пачатку нацыянальнага руку не існавала ні чэшскай, ні беларускай сучасных нацый. Існавалі этнічныя групы (ча­сам выкарыстоўваецца тэрмін ethnos, часам ethnie), прадстаўнікі якіх мелі больш ці менш высокую ступень усведамлення свайго адрознення. Брытанскі сацыёлаг Энтані Сміт адпаведна з гэтай прыкметай адрознівае два супрацьлеглыя тыпы ethnie: першая — гэта этнічная група, якая мае знешнія своеасаблівасці i адрозніваецца ад іншых, але яе прадстаўнікі гэтае адрозненне не ўсведамляюць i часам нават не маюць агульнапрынятай замацаванай саманазвы (этноніма). А вось этнічную супольнасць складаюць людзі, якія маюць свае імя, раздзяляюць уяўленні пра супольнае паходжанне i пэўныя элементы калектыўнай памяці, а таксама ўсведамляюць сваю сувязь з пэўнай, няхай нават невыразна абмежаванай тэрыторыяй. Ужо тут можна правесці першае адрозненне: у той час як чэшская супольнасць на парозе нацыянальнага руку ўяўляла сабой этнічную су­польнасць, беларускае насельніцтва знаходзілася недзе на пераходзе ад этнічнай катэгорыі да этнічнай супольнасці. Гэтая розніца была істотнай для здольнасці дадзенага насельніцтва ўспрымаць знешнія імпульсы, пасярэднікам якіх з’яўлялася сацыяльная камунікацыя. Мы будзем аддаваць асноўную ўвагу менавіта гэтаму фактару не толькі таму, што праблема сацыяльнай камунікацыі ў наяўнай літаратуры асветлена недастаткова, але, перш за ўсё, таму, што менавіта ў гэтай сферы неабходна шукаць ключ да тлумачэння прычын „спазнення” беларускай нацыянальнай агітацыі.

Больш за паўстагоддзя таму амерыканскі палітолаг чэшска-габрэйскага паходжання Карл Дойч апублікаваў кнігу пад назвай „Nationalism and Social Communication”. У ей ён характарызуе сучасную нацыю як супольнасць людзей, якіх аб’ядноўвае „камплементарнасць сацыяльнай камунікацыі” i „камплементарнасць прынятых сацыяльных i гаспадарчых пераваг”, якая вынікае адсюль. Прыкметай такой камплементарнасці з’яўляецца, па яго меркаванні, здольнасць i магчымасць больш эфектыўнай камунікацыі з прадстаўнікамі адной вялікай групы (у дадзеным выпадку сваёй уласнай), чым з тымі, хто знаходзіцца за яе межамі. К.Дойч быў упэўнены, што інтэнсіўнасць i камплементарнасць камунікацыі можна вызначыць колькаснымі паказчыкамі пра яе складовыя элементы, да якіх даследчык адносіў, перш за ўсё, гарызантальную сацыяльную мабільнасць (міграцыя ў пошуках працы), вертикальную сацыяльную мабільнасць (сацыяльны рост), узровень адукацыі i ўдзел у грамадскім жыцці.

Канцэпцыя К.Дойча заставалася невядомай на працягу не аднаго дзесяцігоддзя, i толькі пачынаючы з 60-х гг. мінулага стагоддзя яна стала запатрабаванай. Я належаў да ліку першых гісторыкаў, якія пачалі выкарыстоўваць сацыяль­ную камунікацыю ў якасці асновы для тлумачэння сацыяльнага базіса i тэрытарыяльнага складу нацыянальных рухаў, тым не менш, з самага пачатку я ўсведамляў не менш за два слабыя месцы ў гэтай тэорыі.

Па-першае, дадзеную тэорыю можна выкарыстоўваць у адносінах да перыяду, які папярэднічаў з’яўленню сучасных масмедыяў — тэлебачання i радыё, паколькі з імі надышоў зусім іншы тып распаўсюджвання інфармацыі, які не толькі адрозніваецца непараўнальна больш высокай інтэнсіўнасцю, але i адначасова адкрывае шлях да магчымасці маніпуляцыі выбару i апрацоўкі гэтай інфармацыі.

Па-другое, поспех або няўдачу нацыянальнага руху нельга аднабакова растлумачыць толькі з пункту гледжання большай ці меншай сацыяльнай камунікацыі, паколькі важнымі i для нацыянальнай ідэнтычнасці вырашальнымі з’яўляюцца змест i моўная форма інфармацыі, пасярэднік якой — сацыяльная камунікацыя. Так, напрыклад, інфармацыя пра лепшую апрацоўку глебы, развядзенне пчол ці пра ушанаванне святых для нацыянальнага руху сама па сабе неістотная, але гэтая інфармацыя можа набыць нацыянальна-мабілізоўнае значэнне, напрыклад тады, калі паказвае якога-небудзь святога як нацыянальную фігуру ці звяртаецца да публікі на яе „ўласнай” мове.

Па-трэцяе, камунікацыя не з’яўляецца аддаленым паняццем, якое дзейнічае без уліку грамадскага раздзяленняпрацы, i значыць, яе ўздзеянне абумоўлена ў сацыяльным плане. Важна i тое, для каго інфармацыя прызначана. Пры­ток інфармацыі, якая датычыцца прамысловага збыту, істотны для прадпрымальнікаў, аднак ён не суправаджаецца аўтаматычна жывой камунікацыяй паміж рабочымі ці сялянамі. Гэтак жа важна, хто выступае носьбітам гэтай інфармацыі. Жывы абмен інфармацыяй паміж адміністрацыйнымі чыноўнікамі можа не паўплываць на камунікацыю сярод шырокіх слаёў насельніцтва.

У гэтым артыкуле не ставіцца за мэту глыбокае тлумачэнне працэсу фармавання нацыі ў беларускіх умовах, — пакінем вывучэнне гэтай праблемы больш кваліфікаваным спецыялістам. Наша задача ў тым, каб звярнуць увагу на некаторыя іншыя даследчыцкія магчымасці i пры гэтым задумацца, да якой ступені мы можам выкарыстоуваць ролю сацыяльнай камунікацыі пры тлумачэнні нацыянальнага руху i асабліва яго „беларускай мадэлі” ў кантэксце з іншымі еўрапейскімі нацыянальнымі рухамі — i, перш за ўсё, пры кантрастным параўнанні з чэшскім нацыянальным рухам, які стаіць, можна сказаць, на „супрацьлеглым по­люсе” тыпалогіі працэсаў фармавання нацый. Я спрабую праверыць i даказаць той пастулат, што асноўнае адрозненне паміж чэшскім і беларускім нацыянальнымі рухамі — па перыядызацыі, інтэнсіўнасці i характеры — заключалася ў прынцыповым адрозненні ў інтэнсіўнасці i камплементарнасці сацыяльнай камунікацыі. Гэта палажэнне вынікае з маіх больш ранніх прац i засноўваецца на тым факце, што чэшскі нацыянальны рух, які развіваўся ва умо­вах развітай сацыяльнай камунікацыі, з’яўляецца адным (але далека не адзіным) з прыкладаў даволі паспяховага i ранняга фармавання сучаснай нацыі, якая вырастав з непаноўнай этнічнай групы.

Амаль адначасова ў той жа перыяд, г.зн. на парозе XIX ст., пачалася нацыянальная агітацыя, г.зн. імкненне да мэтанакіраванага распаўсюджвання новай нацыянальнай ідэнтычнасці толькі ў венгерскім, нарвежскім i грэцкім выпадках. У параўнанні з гэтым беларускі нацыянальны рух, які праходзіў ва ўмовах вельмі нізкага ўзроўню сацыяль най камунікацыі, у еўрапейскім кантэксце адносіцца, ра­зам з македонскім, албанскім i галісійскім рухамі, да аднаго з самых запозненых. Ці можна тут гаварыць пра выпадковыя суадносіны?

Для большай нагляднасці далейшага тлумачэння будзе карысна пералічыць асноўныя складнікі сацыяльнай камунікацыі. Пры кампаратыўным аналізе нацыянальных рухаў ix можна выкарыстоўваць як розныя крытэры параўнання.

1.  Элементарнай формай камунікацыі былі простыяасабістыя адносіны ў рамках звычайнага раздзялення працы ў жытле. 3 гэтага аўтаматычна вынікае больш высокаяінтэнсіўнасць камунікацыі ў гарадах i ў месцах з большвысокай ступенню грамадскага падзелу працы.

2.  Камунікацыя, якая ажыццяўляецца i кантралюеццатрадыцыйнай царквой, што мела месца пры богаслужэнняхi ў жыцці парафіі.

3.  Адносіны з ведамствамі i ўстановамі, a менавіта зорганамі мясцовай адміністрацыі (памешчыка) або з орга­нам! дзяржаўнага кіравання.

4.  Вайсковая служба, якая з’яўляецца своеасаблівым,але, тым не менш, даволі эфектыўным складнікам адносінаў з дзяржавай з пазіцыі фармавання ідэнтычнасці.

5.  Распаўсюджванне пачатковай адукацыі i звязанай зёй пісьменнасці, г.зн. пашырэнне ўмення чытаць i пісаць.

6.  Міжасабовыя адносіны, якія адбываліся на мясцовымрынку i значэнне якіх, вядома, залежала ад частаты наведвання гэтых рынкаў.

7. Самастойная (асабліва гандлёвая) прадпрымальніцкая дзейнасць i звязаная з ёй мабільнасць, якія перасягаламежы сядзібы ці мясцовага рынку.

8.  Наяўнасць перыядычных выданняў i іншых друкаваных матэрыялаў на мове нацыянальнага руху.

9.  Вышэйшая адукацыя (гімназіі, універсітэты).

10. Рэгулярнае вандраванне ў пошуках працы (калі та­кая магчымасць падпрацоўкі існавала).

Калі мы выкарыстаем гэтыя дзесяць паказчыкаў у якасці крытэраў кампарацыі пры параўнанні ролі сацыяльнай камунікацыі ў чэшскім i беларускім нацыянальных рухах, то атрымаем даволі кантрастную карціну, якую будзе карысна выкарыстаць пры тыпалагізацыі абодвух рухаў у еўрапейскім кантэксце.

1.   Здавалася б, што па першым пункце паміж дзвюмасітуацыямі не будзе існаваць значнай розніцы. Але калі мыпрымем да ўвагі, што пад міжасабовымі адносінамі мы неможам разумець сустрэчы ў час рабочай дзейнасці, а ра­зумеем толькі сустрэчы ў грамадскіх месцах, то мы апынаемся перад адкрытым пытаннем частаты падобных сустрэч.Калі мы пакінем без увагі сустрэчы ў царкве, то ў такімвыпадку грамадскай прасторай старой вёскі былі, па-першае, корчмы, а па-другое, народныя святы, прымеркаваныя, як правіла, да царкоўных. Тут я магу толькі паставіцьзадачы для даследчыкаў ці пытанне для дыскусіі: якімі былісетка i функцыі вясковай карчмы (шынка) на тэрыторыіБеларусі? Якімі былі частата i характар народных святаў(такіх, якія ў чэхаў вядомыя як паломніцтва, масленіца,крыжовы ход)? Яшчэ болыы важную ролю выконвалі ха­рактар вясковай пабудовы, сетка пасяленняў, а таксама,верагодна, іншы тып сям’і. 3 самой сутнасці чэшскай парнай сям’і выткала павышаная частата рэгулярных кантактаў паміж сваякамі, асабліва ў выпадку сямейных святаў(хрэсьбіны, вяселле). У сувязі з міжасабовай камунікацыяйнеабходна таксама аддаваць увагу гушчыні пасяленняў iпрыродным умовам. Асабістыя адносіны ў густанаселенымраёне з важнымі дарогамі былі, вядома ж, болыы рэгулярнымі i частымі, чым у маланаселеных, да таго ж часам гор­ных ці балоцістых мясцінах.

Камунікацыя, апасродкаваная духоўнымі асобамі,была ў Чэхіі звычайнай з’явай, а рэгулярнае наведваннецаркоўных богаслужэнняў на пачатку развіцця нацыянальнага руху ўсё япгчэ нефармальна кантралявалася святаромi „грамадскай думкай” вясковых жыхароў. Царкоўная арганізацыя была краёвай чэшскай, у яе былі свае „нацыянальныя” святыя, святары ў сваей большасці належалі дачэшскага этнасу, мова богаслужэння хоць i была лацінскай,але пропаведзі чыталіся на чэшскай. У беларускай вёсцыцарква была праваслаўнай і, значыць, — расійскай. Таму ўзнікае пытанне, ці можна высветліць, якое было паходжанне ў служкаў праваслаўнай царквы i якую мову яны выкарыстоўвалі? Якое значэнне мела пропаведзь праваслаўнага папа ў параўнанні з казанню каталіцкага святара? Я мяркую, што i ў адносінах да Беларусі мае сілу тое агульнапрынятае меркаванне, што ўзровень адукацыі праваслаўнага духавенства быў значна ніжэйшы, чым каталіцкага кліра. Гэтаму адпавядае, відавочна, таксама ўзровень i якасць інфармацыі, якая перадавалася. Калі ўлічваць тое, што частка беларускага насельніцтва была каталіцкай i арыентавалася на польскую царкву, то легка ўзнікае пы­танне: якую ролю іграў гэты фактар у беларускім нацыянальным руху?

3.  Няма неабходнасці праводзіць квантыфікацыю дляпацверджання таго факта, што адміністрацыйная сістэма,а, значыць, i бюракратызацыя ў Габсбургскай імперыі ўжоў дарэвалюцыйны перыяд былі больш развітыя, чым у царскай Pacii, i таму простыя людзі там часцей кантактавалі задміністрацыйнымі органамі. Пры гэтым неабходна адзначыць важны сацыяльна фактар: у той час як чэшскі этнасуключаў у сябе сярэднія i ніжэйшыя слаі гарадскога насельніцтва, дзе камунікацыя з адміністрацыйнымі органамібыла больш частай, беларускі этнас складаўся амаль выключна з сялянскага насельніцтва.

4.  Ролю вайсковай службы можна параўнаць з працай,паколькі па характары армія імперыі Габсбургаў у канцыXIX ст. значна адрознівалася ад расійскай. Мы можам меркаваць, што ў аўстрыйскай арміі салдат атрымоўваў значнабольш інфармацыі пра сваю зямлю. Пэўнае значэнне меў,несумненна, таксама моўны бок камунікацыі ў самой арміі. У той час як у Габсбургскай манархіі, пачынаючы ўжоз перыяду кіравання Марыі-Тэрэзы, імкнуліся да таго, кабафіцэр мог дамовіцца з салдатам, які не разумеў нямецкаймовы, у расійскім войску, відавочна, лічылі, што беларускія i „маларускія” салдаты зразумеюць i па-руску.

Адрозненне ва ўзроўні пісьменнасці ў Pacii i заходняй частцы Габсбургскай імперыі агульнавядомае: у тойчас, калі ў Чэхіі непісьменныя былі хутчэй выключэннем, у беларускай вёсцы непісьменныя складалі пераважную большасць. Адсутнасць гарадскога асяродку тут таксама выконвала сваю ролю. 3 пэўнай доляй смеласці мы можам меркаваць, што ўзровень пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі ў момант пачатку нацыянальнага руху адпавядаў прыкладна ўзроўню пісьменнасці ў Чэхіі перад пачаткам рэформаў Марыі-Тэрэзы, a ўзровень умення чытаць i пісаць у перыяд пачатку нацыянальнага руху ў Чэхіі быў значна вышэйшы, чым на тэрыторыі Беларусь У сувязі з развіццём пісьменнасці неабходна таксама ўлічваць, што для фармавання пэўнай этнічнай ідэнтычнасці розную ролю вы­конвала пісьменнасць, якую набывалі ў пачатковай школе з роднай мовай навучання — як у Чэхіі, i на базе чужой пісьменнасці — як у беларускім выпадку.

6. Рэгулярныя рынкавыя адносіны ў гарадскім асяродку был! само сабой зразумелымі. Гэты факт, у сувязі з раней названымі прычынамі, меў, несумненна, большае значэнне для Чэхіі. Чэшскія сяляне рэгулярна наведвалі мясцовыя, гарадскія рынкі ўжо пачынаючы з XVIII ст., калі не раней. Ix наведванне не абмяжоўвалася простым абменам таварамі, a ўключала таксама асабістыя зносіны з людзьмі, якія жылі ў аддаленых паселішчах, пры гэтым не толькі на рын­ку, але i ў карчме. У большасці гарадоў цэнтральнай Чэхіі сярод рамеснікаў i дробных гандляроў пераважала чэшская мова. Такім апасродкаваным спосабам сяляне даведваліся пра падзеі, што адбыліся ў аддаленых паселішчах. У сваіх вёсках яны маглі б атрымаць такую інфармацыю толькі дзякуючы святару.

Рэгулярнае наведванне рынкаў на тэрыторыі Беларусі, наколькі мне вядома, не было звычайнай з’явай (і нават такіх рынкаў увогуле не існавала). Абмен таварамі адбываўся пры ўдзеле перакупшчыкаў, якія займаліся ім непасрэдна ў вёсках. Улічваючы тое, што ў большасці выпадкаў размова ішла пра еўрапейскіх гандляроў, не здаецца праўдападобным, каб яны маглі стаць носьбітамі неафіцыйнага пераносу інфармацыі. Да таго ж большасць насельніцтва гарадоў ці, хутчэй, гарадкоў, не з’яўлялася прадстаўнікамі беларускага этнасу i нават не належала ў сваей болынасціда праваслаўнага веравызнання, што, аднак, не было адрознай рысай Беларусі: падобная сітуацыя назіралася ў Літве i ў галіцкай частцы Ўкраіны.

7. Гандлёвае прадпрымальніцтва, якое выходзіла замежы мясцовага рынку, не было, вядома, заняткам чэшскіхсялян (калі не прымаць у разлік „далёкія фуры”), аднак сярод гандляроў чэшскіх гарадоў i гарадкоў мы сустракаемсяз прадпрымальніцкай дзейнасцю ўжо ў канцы XVIII ст. —асабліва там, дзе атрымала развіццё мясцовая тэкстыльнаявытворчасць, арганізаваная, як правіла, па сістэме так званай рассеянай мануфактуры.

Гэтыя, у большасці сваёй небагатыя, чэшскія купцы былі здольны перадаць сваім заказчыкам з ліку сельскіх жыхароў, па меншай меры, некаторыя элементы ведаў пра навакольны свет, г.зн. пра „замежжа” i „чужаземцаў”.

8.  Умение чытаць для нацыянальнай актывізацыі небыло настолькі істотным да той пары, пакуль да патэнцыяльных чытачоў не патрапіла перыёдыка ці іншыя друкаваныя выданні на мове, якую яны разумелі, a інфармацыя,што змяшчалася ў ix, ці тэксты цікавілі чытача. У Чэхіі папулярызаваная i рэлігійная літаратура на чэшскай мовебесперапынна выдавалася ўжо з XVI ст., у XVIII ст. пачаладрукавацца асветніцкая літаратура. У канцы XVIII ст. ужовыходзілі газеты, а з 20-х гг. XIX ст. — культурныя, сямейныя i літаратурныя часопісы. Такая з’ява ў Беларусі аж дарэвалюцыі 1905 г. была немагчымай. Першым перыядычным выданнем, якое звярталася да шырокага кола беларускамоўных чытачоў, была „Наша Ніва”. Друкаванне i pacпаўсюджванне літаратуры на беларускай мове стала масавай з’явай толькі ў пачатку савецкага перыяду.

Доступ да вышэйшай адукацыі на землях Габсбургаўз часоў рэформаў Марыі-Тэрэзы не абмяжоўваўся ні паходжаннем, ні — да пэўнай ступені — заможнасцю. Усярэднія школы i універсітэт мог патрапіць кожны адораны малады чалавек, калі ён, вядома ж, валодаў нямецкаймовай i калі яго бацькі маглі забяспечыць яму фінансаванне навучання з уласных сродкаў ці гэта была царкоўная (апазней i дзяржаўная) стыпендыя. Незабяспечаныя студэнтымаглі таксама самастойна падпрацоўваць рэпетытарствам. Псіхалагічны бар’ер, які мог перашкаджаць бацькам без вышэйшай адукацыі паслаць сына на вучобу, быў ужо даўно пераадолены дзякуючы таму, што сяляне звычайна пасылалі аднаго з сыноў „вучыцца на святара”, г.зн. у духоўную семінарыю. Такім чынам, сыход сялянскіх дзяцей на вучобу не лічыўся нечым незвычайным.

Асмелюся сказаць, што для беларускага насельніцтва сітуацыя была проста супрацьлеглай. Вышэйшая адукацыя была недаступнай не толькі таму, што адсутнічалі сродкі, але, перш за ўсё, таму, што навучанне ў першай палове XIX ст. прызначалася для шляхецкіх дзяцей. Да таго ж было не проста вызваліцца ад прыгоннай залежнасці. I нават пасля адмены прыгоннага права доступ да вышэйшай адукацыі беларусы атрымлівалі толькі ў выключных выпадках. На ix долю выпадала настаўніцкая i духоўная адукацыя — i першае, i другое на даволі нізкім ўзроўні. Праўдападобна i тое, што пэўныя асобы, якія паходзілі з этнічна беларус­кага асяродку i патрапілі на вучобу ва універсітэты Масквы ці Пецярбурга, аўтаматычна прымалі (ужо па прычыне моўнай блізкасці) расійскую ідэнтычнасць.

Для дакладнасці варта дадаць, што адносная „дэмакратызацыя” адукацыі ў Габсбургскай манархіі не была ў Еўропе таго часу звычайнай з’явай. Вышэйшая адукацыя яшчэ на працягу XIX ст. была практична недаступнай для сыноў з ніжэйшых слаёў і ў развітых ліберальных землях, такіх, як Англія або Францыя. У Скандынавіі доля студэнтаў з сялянскіх рамесніцкіх сем’яў была значна ніжэйшая, чым у Цэнтральнай Еўропе, хоць тут меў месца перш за ўсё псіхалагічны бар’ер.

10. Падарожжы ў пошуках працы сталі актуальным сацыяльным феноменам толькі з пачаткам індустрыялізацыі, i ix значэнне для нацыянальнай самасвядомасці часам пераацэньваецца. Гэты феномен павінен стаць прадметам канкрэтнага гістарычнага даследавання ў чэшскім i беларускіх кантэкстах.

Да значэння ўсіх гэтых паказчыкаў неабходна дадаць яшчэ аспект сацыяльнага складу: у той час як беларускіэтнас жыў перш за ўсё ў вясковай мясцовасці, чэшскі этнас быў добра прадстаўлены сярод сярэдніх i ніжэйшых слаёў гарадскога насельніцтва ў кантынентальнай Чэхіі, г.зн. сярод тых гарадоў, непасрэдна блізка ад якіх знаходзіліся чэшскамоўныя вёскі. 3-за таго, што гарадскі асяродак у значна большай ступені быў забяспечаны камунікацыйнымі адносінамі, становіцца відавочна, што ўжо сам сацыяльны склад насельніцтва ўтвараў перадумовы для больш хуткага распаўсюду інфармацыі ў Чэхіі ўжо ў пачатку XIX ст., чым у Беларусі на сто гадоў пазней.

Значэнне ўсіх гэтых паказчыкаў узроўню камунікацыі неабходна змясціць у яшчэ адзін кантэкст. Як было сказа­на ва ўводзінах, камунікацыю нельга ўяўляць як абстрактнасць. Камунікацыя ажыццяўляла перанос інфармацыі, якая магла быць прынятай i стаць істотнай для нацыянальнай ідэнтыфікацыі толькі ў тым выпадку, калі, па-першае, гэтая інфармацыя тэматызавала нацыю i ўтрымлівала нацыянальныя аргументы, a па-другое, калі адресаты маглі яе ўспрымаць. У цэлым нацыянальна-свядомае ўздзеянне патрыятычнай інфармацыі залежала ад таго, наколькі адрасаты маглі змясціць гэтую інфармацыю ў кантэкст сваіх спазнанняў, сімвалаў i свайго светабачання, г.зн. яна магла ўздзейнічаць толькі тады, калі хоць бы часткова адлюстроўвала сумесны вопыт, веды i стэрэатыпы, якія ўзаемараздзяляліся. Такім чынам, мела значэнне тое, як была структуравана свядомасць адрасатаў i як яна была „падрыхтавана” да інфармацыі. У гэтых адносінах чэшская агітацыя зноў жа апынаецца ў безумоўна больш выгоднай зыходнай сітуацыі. Просты чэшскі жыхар, які жыў у горадзе або ў вёсцы, задоўга да пачатку нацыянальнага руху сутыкаўся з інфармацыяй пра тое, што ён падданы Чэшскага каралеўства, жыве ў Чэхіі ці Маравіі і што „яго” зямля мае ся­род іншых святых сваіх „заступнікаў” (св. Вацлава, св. Кірыла i Мяфодзія i інш.). Базавая адукацыя, якая паступова распаўсюджвалася дзякуючы рэформам Марыі-Тэрэзы, хоць i была арыентавана перш за ўсё на трывіум (чытанне, пісьмо, лічэнне), у той жа час змяшчала асноўную інфармацыю пра „радзіму”, у якой маглі таксама прысутнічаць i звесткі з „нацыянальнай” гісторыі. Калі ў такой сітуацыі чэшскія патрыёты прапаноўвалі новую нацыянальную ідэнтычнасць, ix нацыянальная агітацыя магла стаць узаемным абменам інфармацыяй пра сумесны вопыт, пра супольныя пачуцці i жыццёвыя пазіцыі. Ва ўмовах самадзяржаўнай Расіі ўсё гэта выглядала зусім інакш.

Усе гэтыя дадзеныя пацвярджаюць значэнне сацыяльнай камунікацыі як ускоснага фактара фармавання нацыі, г.зн. як элемента, які хоць i не павінен быў насіць характер на­цыянальнай агітацыі, але павышаў верагоднасць таго, што гэтая агітацыя будзе паспяховай. Такім чынам, мы не можам сказаць, што фармаванне сучаснай нацыі, a дакладней поспех нацыянальнага руху, з’яўляецца вынікам высокай інтэнсіўнасці сацыяльнай камунікацыі. Узаемасувязь паміж камунікацыяй i прыняццем нацыянальнай ідэнтычнасці не з’яўлялася лінейнымі суадносінамі прычыны i выніку. Гэты тэзіс мы можам праверыць тым, што звернем сваю ўвагу на тэрыторыю Еўропы i паспрабуем паглядзець на падабенства i адрозненні па некаторых з раней прыведзеных крытэраў

Калі мы выберам у якасці паказчыка актыўнасць гараджан, то ўбачым, што нацыянальныя рухі, якія ўваходзілі ў фазу нацыянальнай агітацыі раней, з’яўляліся ў сваёй большасці рухамі, удзел у якіх першапачаткова брала гарадское насельніцтва: чэхі, нарвежцы, грэкі, венгры. У адрозненне ад ix, большасць запозненых нацыянальных рухаў знаходзіла апору перш за ўсё ў сялянскай мясцовасці: літоўцы, эс­тонцы, латышы, украінцы і, вядома ж, беларусы. У абодвух выпадках можна прывесці i адваротныя прыклады (ці было гэта выключэннем?): ранейшы сербскі нацыянальна-вызваленчы рух быў пераважна сялянскім рухам, у той час як запознены каталонскі рух быў пераважна гарадскім. Рухі, якія стаялі на пераходнай мяжы падзелу вясковай мясцовасці i горада, уваходзілі ў „фазу В”, знаходзячыся паміж абедзвюма скрайнасцямі, г.зн. прыкладна ў 30-40-я гг.: гэта адносіцца да харватаў, славенцаў, фінаў, балгараў, фламандцаў.

Вынікі параўнання па паказчыку адукаванасці ці пісьменнасці таксама неадназначныя. Высокі ўзровень базавай адукацыі дэманстравалі ў ранніх нацыянальных рухах разам з чэхамі нарвежцы, але не палякі i венгры. Дастаткова высокі ўзровень пісьменнасці мелі фіны i славенцы, тым не менш, ix нацыянальны рух пачаўся i дасягнуў поспеху адначасова з нашмат менш пісьменнымі харватамі. Узровень пісьменнасці ранняга руху сербаў быў не нашмат вышэйшы, чым позняга руху ірландцаў, украінцаў ці беларусаў. У гэтым выпадку мы таксама павінны ўлічваць i сацыяльны склад этнасу. Там, дзе ў этнас уваходзілі сярэднія, высокія, а таксама гарадскія слаі, ix адукаванасць была відавочнай, але гэта яшчэ не азначала, што пісьменнасць у нейкай ступені закранула большасць сялянскага насельніцтва. Асабліва гэта датычылася Польшчы, Венгрыі, Каталоніі ды Ірландыі.

Памылкова было б замыкаць сувязь школьнай адукацыі i нацыянальнай свядомасці толькі на пытанні пісьменнасці. Прыняцце нацыянальнай ідэнтычнасці залежала не толькі ад тэхнічнага навыку ў выглядзе здольнасці чытаць. Прачытаны тэкст, які прапаноўваў такую ідэнтычнасць, гэтак жа, як i вуснае слова, трэба было зразумець. Для таго, каб нехта мог прыняць аднолькавую з вялікай сацыяльнай групай — нацыяй — ідэнтычнасць, неабходна было, каб гэты нехта мог уявіць, што ён належыць да супольнасці людзей, з пераважнай большасцю з якіх ён ніколі не сустрэнецца i не будзе ведаць ix асабіста. Болыы за дваццаць гадоў на­зад Бенедыкт Андэрсан ахарактарызаваў нацыю як „imagined community”, г.зн. як супольнасць, прадстаўнікі якой здольныя паказаць дадзеную канкрэтную супольнас­ць у выглядзе абстрактнага паняцця. Гэтая здольнасць, аднак, не даецца чалавеку ад прыроды. Чалавек павінен быць навучаны ей ва ўзросце, калі ён ужо здольны думаць абс­трактна i выкарыстоўваць абстрактныя паняцці, з якімі сутыкаецца. Такую здольнасць дае адукацыя: толькі людзі, якія наведвалі школу ва ўзросце, калі яны ўжо былі здоль­ны да абстрактнага мыслення (г.зн прыкладна пасля дасягнення імі 11-12 гадоў), маглі прыняць падобную з нацыяй ідэнтычнасць. Калі мы будзем выкарыстоўваць гэтае агульнае палажэнне ў дачыненні да нашага параўнання, то ўбачым, што роля школьнай адукацыі для поспеху нацыяналь най агітацыі япгаэ больш узрасце (аднак ні ў якім разе не ў абмежаваных рамках фармальнай пісьменнасці).

Здольнасць засваення абстрактнага паняцця „нацыя” i самаатаясамлівання з пазначанай такім чынам вялікай сацыяльнай групай была звязана з іншай непазбежнай перадумовай пачатку нацыянальнай агітацыі („фаза В”), якой з’яўлялася здольнасць прымаць ідэйныя імпульсы, што прыходзілі звонку. Іншымі словамі, толькі на пэўным узроўні адукаванасці, прынамсі, некаторыя прадстаўнікі этнічнай групы маглі прыняць удзел у культурным переносе, які даваў інфармацыю ім пра тое, што ёсць або чым павінна з’яўляцца нацыя. Тым не менш, з гэтага нельга зрабіць вывад, што ідэя нацыі, „нацыяналізм” былі асноўнымі прычынамі ўзнікнення сучаснай нацыі, як гэта ўяўляў сабе Ганс Кон. Напрыклад, у чэшскай самасвядомасці тэрмін „нацыя” існаваў яшчэ пачынаючы з перыяду позняга Сярэднявечча, a ўжо ў XVII ст. нам вядомы, па меншай меры, дзве чэшскія дэфініцыі, якія вызначаюць нацыю па агульным мінулым, агульным лёсе i агульнай мове. Такая паняццёва-слоўная традыцыя адсутнічала ў беларускім выпадку. Такім чы­нам, калі мы будзем лічыць культурны перанос важным момантам нацыянальнага руху, то гэта не павінна значыць, што прыняцце ідэі нацыі бясспрэчна адкрывала паспяховы шлях да масавай фазы нацыянальнага руху.

Відавочна, што для прыняцця нацыянальнай ідэнтычнасці традыцыйная камунікацыя, апасродкаваная рэлігійным жыццём, мела сярод іншых перадумоў большее значэнне, чым мы звычайна лічым. Моцныя рэлігійныя сувязі, несумненна, кампенсавалі нізкі ўзровень урбанізацыі i сла­бую пісьменнасць непаноўнага этнасу як у выпадку з сербамі, балгарамі i ірландцамі, г.зн. там, дзе ідэнтычнасць з уласнай канфесіяй адначасова адрознівала прадстаўнікоў дадзенай этнічнай групы ад паноўнай эліты — асманаў ці англічан. Значэнне канфесіі для распаўсюджвання адукацыі (што ўжо ў меншай ступені уплывала на непасрэдную нацыянальную мабілізацыю) мы можам канстатаваць таксама ў фінскім i нарвежскім выпадках. Тут таксама застаецца ў сіле прыведзенае раней намі сцверджанне пра тое, што не толькі пісьмовае, але i вуснае распаўсюджванне ідэі нацыі магло лічыцца паспяховым толькі ў тым выпадку, калі прадстаўнікі этнічнай групы маглі ўпэўніцца ў існаванні „іншых”, або тады, калі адукацыя хоць бы пэўнай часткі прадстаўнікоў дадзенай групы дазваляла ім успрымаць тое абстрактнае паняцце, якое было звязана з існаваннем нацыі.

Тым не менш, высокая ступень сацыяльнай камунікацыі не была толькі перадумовай нацыянальнай мабілізацыі — пры пэўных умовах яна магла выклікаць асіміляцыйны эфект. Асіміляцыю можна наглядна праілюстраваць на прыкладзе развіцця паўднёвага Уэльса (мы маглі б скарыстаць у якасці прыкладу таксама Шатландыю ці Лужыцы). Прамысловасць, якая развівалася ў гэтым рэгіёне з канца XVIII ст., патрабавала рабочай сілы i капіталу. У слаба населеным, усё яшчэ пераважна кельтамоўным Уэльсе не ха­пала рабочай сілы, i таму сюды прыязджалі рабочыя з Англіі (пераважна кваліфікаваныя) i рабочыя з Ірландыі (пе­раважна некваліфікаваныя). Кельцкія рабочыя з Уэльса траплялі ў асяроддзе, дзе толькі англійская мова давала ім магчымасць сацыяльнага росту, i паступова яны асіміляваліся. Тым не менш, яшчэ ў пачатку 40-х гг. XIX ст. парламенцкая камісія, якой было даручана высветліць прычыны галечы ў гэтым рэгіёне, канстатавала, што адна з галоўных яе прычын — недастатковае веданне англійскай мовы, i парэкамендавала поўную англіфікацыю школьнай адукацыі ва ўсім Уэльсе. Ці не было такое развіццё правобразам (аднак нашмат пазнейшым) асімілізацыйных вынікаў індустрыялізацыі на тэрыторыі Беларусі i асабліва ў Менску?

Гэты асіміляцыйны эфект сацыяльнай камунікацыі мы можам ужыць таксама i ў „адваротным кірунку”: нізкі ўзровень сацыяльнай камунікацыі быў нейкім фільтрам, які перашкаджаў асіміляцыі. Менавіта беларускі прыклад з’яўляецца ў дадзеным выпадку наглядным сведчаннем гэтага. Нізкі ўзровень сацыяльнай камунікацыі, відавочна, збярог беларускую вёску ад асіміляцыі (маецца на ўвазе паланізацыя ці русіфікацыя). Пры гэтым варта адзначыць, што гарадское асяроддзе, якое, як нам вядома з прыкладуіншых еўрапейскіх абласцей, было галоўным асіміляцыйным фактарам, у Беларусі (а таксама ў Літве i на тэрыторыі Заходняй Украіны) валодала мінімальным асіміляцыйным эфектам, паколькі ядро гарадскога насельніцтва складала еўрапейскае насельніцтва, якое не мела ні амбіцый, ні магчымасцяў некага асіміляваць.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якую ролю ў нацыянальнай свядомасці выконвалі блізкасць ці аддаленасць моваў, на якіх размаўлялі суседнія этнічныя групы? Відавочна, што сваё моўнае адрозненне i сфармаванасць лягчэй усведамляюць тыя этнічныя групы, якія не могуць кантактаваць са сваімі суседзямі, паколькі ix мова ці дыялект цалкам адрозніваецца ад мовы суседзяў. У гэтым i палягае асноўнае адрозненне паміж сітуацыяй чэшскага этнасу, галоўным іншамоўным суседам i партнёрам якога быў нямецкі этнас (г.зн. носьбіты незразумелай мовы), i сітуацыяй беларускага этнасу, які суседнічаў пераважна з носьбітамі не зусім зразумелых, але ўсё ж даступных для разу­мення моваў — рускай i ўкраінскай, пры гэтым з пераходнымі дыялектнымі зонамі.

Гэта адрозненне мае вырашальнае значэнне для мадыфікавання мадэлі развіцця моўнай сітуацыі ад дыгласіі да білінгвізму, якую ў камбінацыі з суадносінамі паміж H(igh) i L(ow) language сканструяваў выдатны соцыялінгвіст Джо­шуа Фішман. Гэтая мадэль характарызуе сітуацыю ў поліэтнічнай дзяржаве дэмадэрнізацыйнага перыяду існавання наступным чынам. У поліэтнічнай дзяржаве жылі носьбіты розных моваў ці дыялектаў, з якіх толькі адна была літаратурнай больш ці менш кадыфікаванай мовай (Н-Іапguage), астатнія ж былі размоўнымі мясцовымі дыялектамі (L-language). Ва ўмовах існавання грамадства дэмадэрнізацыйнага перыяду, які характарызаваўся нізкім узроўнем камунікацыі, адначасовае выкарыстанне шматмоўя (diglossie) не выклікала ніякіх істотных праблем. Разам з нарастальным узроўнем сацыяльнай камунікацыі, часткай якой былі не толькі ўзаемаадносіны ў гарызантальнай плоскасці, але i адносіны з адміністрацыйнымі органамі i памешчыкамі, носьбіты L-language пачалі ўспрымаць сваё моўнае адрозненне як свайго роду гандыкап, недахоп. Гэтае адчуванне магло ўзмацняцца тым, што носьбіты L-language перасталі ўспрымаць сваю непаўнацэнную моўную сітуацыю як натуральнае наступства свайго бяспраўнага сацыяльнага становішча, a звязвалі яе з уласнай сацыяльнай дэградацыяй. Відавочна, што адрозненне сваёй моўнай сітуацыі, а значыць, i моўны гандыкап больш выразна ўспрымалі тыя, чыя L-language не была ні дыялектам, ні варыянтам дамінавальнай H-language. Тэарэтычна з’яўлялася магчымасць пераадолення гэтага гандыкапу шляхам засваення афіцыйнай H-language, калі замест дыгласіі ўзнік бы білінгвізм. Дру­гой магчымасцю, якая ажыццявілася, як нам вядома, на практыцы, была арыентацыя на стварэнне ўласнай літаратурнай мовы, H-language, i на ўраўнанне яе ў правах з дамінавальнай мовай у грамадстве. Такім чынам адкрываўся далейшы шлях, што быў ускосным прадуктам сацыяльнай камунікацыі, якая расла i пераходзіла ў пачатак нацыянальнага руху.

Калі гэтую мадзль прымяніць да нашых нацыянальных рухаў, то легка заўважым адно істотнае адрозненне. Чэшская этнічная група ці, хутчэй, маладыя адукаваныя людзі, якія яе прадстаўлялі, вельмі рана пачалі ўспрымаць стан дыгласіі i сваю моўную непаўнацэннасць як нейкую несправядлівасць i гандыкап, таму на пераломе XVIII-XIX ст. яны адназначна пачалі арыентавацца на чэшскую моўную эмансіпацыю, г.зн. на стварэнне літаратурнай чэшскай мовы — чэшскай H-language. Лагічным вынікам гэтага ста­ла барацьба за чэшскую моўную праграму. У параўнанні з гэтым у прадстаўнікоў беларускага этнасу доўгі час не ўзнікала праблемы з другарадным становішчам сваёй мовы, паколькі яны ўспрымалі яе ў якасці складовага элемента свайго прыгоннага ці залежнага становішча. Інтэнсіфікацыя адносінаў з расійскімі адміністрацыйнымі органамі ішла вельмі марудна i з-за моўнай блізкасці не стварала такіх вялікіх камунікацыйных бар’ераў, як у Габсбургскай манархіі. Сацыяльная i палітычная сітуацыя спрычынілася да таго, што беларуская інтэлігенцыя з’явіліся толькі на пе­раломе ХІХ-ХХ ст. Такім чынам, рэакцыяй на мадэрнізацыю ў беларусаў, у адрозненне ад чэшскай сітуацыі, быў хутчэй білінгвізм, чым эмансіпацыя ўласнай H-language.

***

Мэтай гэтага артыкула не была спроба агульнаеўрапейскага кампаратыўнага аналізу ролі сацыяльнай камунікацыі. Яе інтэнсіўнасць пры вызначаных умовах, бясспрэчна, была асноўнай умовай поспеху нацыянальнай агітацыі, а значыць, i поспеху фармавання сучаснай нацыі. Тым не менш, яе нельга лічыць адзінай перадумовай i ні ў якім разе прычынай працэсаў фармавання нацый. Нельга ж адназначна вызначыць i даказаць прамую залежнасць паміж інтэнсіфікацыяй сацыяльнай камунікацыі i хуткасцю пос­пеху нацыянальнай агітацыі. Інтэнсіўная камунікацыя пры пэўных умовах магла, наадварот, садзейнічаць асіміляцыі.

Калі мы хочам растлумачыць пачатак нацыянальнай агітацыі i шукаем матывы, якія прывялі піянераў нацыянальнага руху да нацыянальнага ангажавання, то мы не абыдземся тут адным фактарам камунікацыі. Грунтуючыся на параўнанні пачатку нацыянальнай агітацыі ў іншых еўрапейскіх рухах, мы мусім прыняць да ўвагі i некаторыя іншыя фактары, якія тут можам толькі сцісла ахарактарызаваць.

1.  Перш за ўсё, такім фактарам была ідэалагічная спадчына хрысціянства i Асветніцтва: ідэя „абранага народа”,гісторыя Вавілонскай вежы, барацьба іудзейскага народаз ворагамі.

2.  Наступным фактарам была асветніцкая ідэя рэгіянальнага патрыятызму, пад якім мелася на ўвазе адказнасцьадукаванага чалавека за жыццёвыя ўмовы народа, штожыве на зямлі яго радзімы, i абавязак прыкладаць намаганні для паляпшэння адукацыі i ўзроўню жыцця гэтаганарода, які вынікаў адсюль.

3. Яшчэ больш значнай спадчынай Асветніцтва было,па-першае, меркаванне пра тое, што ўсе людзі роўныя, і,па-другое, адмаўленне феадальных прывілеяў i пераваг,якое праявілася спачатку ў сферы прававых нормаў (узборніках законаў), a пазней i ў патрабаванні роўных магчымасцяў.

4.  Само Асветніцтва, аднак, было толькі складовай большшырокага мадэрнізацыйнага руху, у выніку якога падпаліпад сумненне старыя каштоўнасці i легітымнасць ix існавання, расхістаны i расфармаваны старыя патрыманіяльныя i патрыярхальныя адносіны, якія ясна вызначалі ідэнтычнасць i месца кожнага чалавека ў грамадстве. Сюды жадносіўся частковы, а часам i поўны распад старой сістэмыкаштоунасцяу, што ў выніку вяло да крызісу існавалай ідэнтычнасці.

5.  Гэтую дэстабілізацыю ўсведамлялі перш за ўсё людзіз акадэмічнай адукацыяй. У тым выпадку, калі сярод такіхлюдзей апыналіся прадстаўнікі плебейскіх слаёў этнічнайгрупы, г.зн. прадстаўнікі чэшскага ці беларускага этнасу,якія не асіміляваліся, то ўзнікалі ўмовы, якія садзейнічаліпошуку ix новай ідэнтычнасці ва ўяўленні пра тое, што ixэтнічная група ўтварае ці павінна ўтварыць нацыю. Апошняя, як яны даведваліся, з’яўляецца каштоўнасцю сама пасабе i, адначасова, з’яўляецца вечнай супольнасцю, у імяякой можна фармаваць новую ці рэфармаваць старую сістэму каштоунасцяу. Ад пазнання гэтага заставаўся толькікрок да пераканання, што неабходна ўпэўніць астатніхпрадстаўнікоў групы, якія належалі да нацыянальнай супольнасці, у тым, што дадзеная прыналежнасць прыдае імбольш высокае значэнне i разам з тым абавязвае актыўнапрацаваць на карысць астатніх.

Тым не менш, прынятае рашэнне пра агітацыю, як вядома, не было само па сабе гарантыяй поспеху нацыянальнага руху. Нацыянальная ідэнтычнасць павінна была пранікнуць у масы, i менавіта тут галоўную ролю выконвала сацыяльная камунікацыя, якой мы аддалі ў нашым даследаванні асноўную ўвагу. Пры гэтым неабходна ўлічыць, што для прыняцця сігналаў з патрыятычных цэнтраў даволі значнай была яшчэ адна не менш важная перадумова: існаванне значнага нацыянальнага канфлікту, супярэчнасці двух розных этнасаў, якія можна было „перакласці” на мову нацыянальнага інтарэсу. Менавіта такая нацыянальнавыяўленая супярэчнасць ці, дакладней кажучы, спалучэнне некалькіх істотных нацыянальных супярэчнасцяў у інтарэсах, з’яўлялася важным фактарам чэшскай нацыянальнай мабілізацыі, г.зн. поспеху чэшскай нацыянальнай агітацыі. Уяўляецца, што ў Беларусі i на парозе XX ст. інтэнсіўнасць істотных нацыянальных супярэчнасцяў у інтарэсах была значна слабейшая.

Аднак інтэнсіўнасць сацыяльнай камунікацыі, якая расла, разам з істотнымі супярэчнасцямі, усё ж был! недастатковымі для шляху да нацыянальнай супольнасці. Наступнай, магчыма, само сабой зразумелай, перадумовай была магчымасць сацыяльнага росту для прадстаўнікоў этнічнай групы. Такая магчымасць была, відаць, большай для чэхаў на парозе XIX ст., чым для беларусаў на парозе XX ст. Кож­ная канцэпцыя нацыі павінна быць выразна i зразумела вызначана. Гэта было лягчэй зрабіць там, дзе папярэдняя навуковая дзейнасць „фазы А” ясна кадыфікавала вызначаную моўную норму ў якасці „нацыянальнай”, падавала пэўную інфармацыю ў якасці асновы для канструявання нацыянальнага мінулага, абмяжоўвала пэўную тэрыторыю ў якасці „нацыянальнай тэрыторыі” ці стварала пэўны ка­нон літаратурнай традыцыі. Усяму гэтаму ў поўнай меры адпавядала чэшская „фаза А” не толькі дзякуючы высокаму ўзроўню развіцця дасведчаных вучоных, але i перш за ўсё таму, што мінулае i сучаснае жыццё чэшскага этнасу давала для гэтага дастатковую колькасць матэрыялаў (літаратурныя творы на чэшскай мове, рэшткі дзяржаўнасці, сталіца i т.д.). Я не магу ўзяць на сябе смеласць ахарактарызаваць з гэтай пазіцыі беларускую „фазу A” i яе ролю ў самавызначэнні нацыі.

Апошняй, але тым не менш вельмі значнай перадумо­вай поспеху ці няўдачы нацыянальнай агітацыі быў „знешні фактар” — палітычныя ўмовы імперыі, на тэрыторыі якой адбываўся рух, знешні ўплыў, інспірацыя i прыклады. Палітычны ўціск характарызуе пачатак „фазы В” абодвух на­цыянальных рухаў, аднак важнае адрозненне было ў тым, што Аўстрыйская імперыя не адмаўляла існавання чэшс­кага этнасу i цярпіма ставілася да моўнай i культурней дзейнасці чэшскага руху, хоць не падтрымлівала яго палітызацыю i інстытуцыялізацыю. У беларускім выпадку ўсё было інакш. Знешняя інспірацыя, „трансляцыя” ідэі ў абодвух выпадках выклікалі цяжкасці, тым не менш, гіпатэтычна можна дапусціць, што ў дадзеным выпадку сітуацыя ў Pacii пачатку XX ст. для культурней трансляцыі была больш спрыяльнай, чым у Аўстрыі пачатку XIX ст. Да гэтага кантэксту адносяцца, бясспрэчна, інспірацыя i маральная падтрымка, якія беларускія патрыёты маглі атрымліваць не толькі з чэшскага асяроддзя. Аднак гэта ўжо тэма для іншага даследавання.

Пераклад Алены Івановай і Вольгі Сідаравай


[1] Мэтай дадзенага артыкула не з’яўляецца ўстанаўленне новых фактаў, якія адносяцца да чэшскага ці беларускага нацыянальнага руху. Сэнс яго ў пастаноўцы пьгтанняў i пошуку адказаў, а таксама ў прымяненні кампаратыўнага падыходу. Таму я пакіну ўбаку бібліяграфічныя спасылкі i абмяжуюся толькі тым, што назаву аўтараў i працы, на якія я перш за ўсё абапіраўся.

Тзарэтычная канцэпцыя заснавана на падыходах, якія я выклаў ва ўжо апублікаваных працах (гл.: Hroch M. Das Europa der Nationen. Die moderne Nationsbildung im europaischen Vergleich. Göttingen, 2005; idem, Male narody Europy. Wrocław, Ossolineum, 2002). У ix прыводзяцца спасылкі на ранейшую навуковую літаратуру па праблематыцы фармавання нацыі і нацьшналізму, пра якую я буду гаварыць у арти­куле. Па праблематыцы беларускага нацыянальнага руху, знаўцам якога зусім сябе не лічу, я выкарыстоўваў наступныя працы: Bürgener M. Pripet-Polessie, Petermanns Mitteilungen. Ergänzungsheft 237. Gotha 1939; Beyrau D.r Lindner Г. (ed.). Handbuch der Geschichte Weissrusslands, Göttingen, 2001; Довнар-Запольский M.B. Народное хозяйство Белоруссии 1861—1914. Минск, 1926; Lindner Г. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weissrussland im 19. und 20. Jahrhundert. München, 1999; Radzik Г. Między zbiorowością etniczną a wspołnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000; Smith A.D. National Identity. Penguin Books, 1991; Tomaszewski J. Z dziejów Polesia 1921-1939. Warszawa, 1963; Vakar N.P. Belorussia. The Making of a Nation. Cambridge, 1956; Wasilewski L. Die nationalen und kulturellen Verhältnisse im sogennanten Westrussland. Wien, 1915; Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX—начала XX вв. в контексте цен­трально-восточной Европы. Минск, 2004.

Па праблематыцы чэшскага нацыянальнага руху я прыводжу перш за ўсё самыя новыя i замежныя працы: LeCaine Agnew H. Origins of the Czech National Renascence. Pittsburg, 1993; Hroch M. Na prahu národní existence. Touha a skutečnost. Praha, 1999; Kořalka J. Tschechen im Habsburgerreich und in Europa. Wien, 1991; Lněničková J. České žemě v dobé předbřeznové 1792-1848. Praha, 1999; Petráń J. (ed.). Počátky českého národního obrození 1770-1791. Praha, 1990; Štaif J. Obezřetná elita. Česká společnost mezi tradici a revolucí. Praha, 2005; Trapi M. České národní obrození na Morave v dobé předbřeznové a v revolučních letech 1848-1849. Brno, 1977; Urban O. Die tschechische Gesellschaft 1848-1914, Wien 1994; idem, Kapitalismus a česká společnost. Praha, 2003 (2.vyd.).

Наверх

Ян Рыхлік. Фармаванне “нацыянальнай гісторыі” як сутнасці нацыянальнай ідэі і нацыянальнай ідэалогіі (на прыкладзе чэхаў)

Снежня 22, 2006 |


* Národ jako product sociálni komunikace? Přispěvek ke komparaci českého a běloruského „modelu” // Cesty k národnimu obrozeni: běloruský a český model / Sborník přispěvků z konference konané 4. – 6.7.2006 v Praze. Praha: UK FHS, 2006. S. 29-40.

Перыяд рамантызму, г. зн. пачатак XIX ст., — гэга той перыяд, пад час якога народы Цэнтральнай i Паўднёвай Еўропы стваралі свае „нацыянальныя гісторыі”, дзе павінна было адлюстроўвацца ix славутае мінулае. Само сабой зразумела, што чэхі таксама стварылі такую гісторыю. Так узнік „міф чэхаў”, які быў зафіксаваны з дапамогай папулярнай літаратуры — гістарычнай i мастацкай.

Пра разнастайныя „міфы” ў нашай гісторыі гаворыцца вельмі часта. Што ж сабой уяўляе гістарычны міф? Адзінага агульнапрынятага азначэння пакуль не існуе, таму я дазволю сабе сфармуляваць уласнае. Гістарычны міф — гэта шырока распаўсюджаная выдуманая падзея, якая прымае форму квазігістарычнага факта або інтэрпрэтацыі рэальнай гістарычнай падзеі, што відавочна супярэчыць праўдзе, на працягу ix пастаяннага ці доўгатэрміновага ўздзеяння на гістарычную i нацыянальную свядомасць адносна вялікай часткі насельніцтва[1].

Узнікненне i дзеянне гістарычнага міфа вельмі падобнае да дзеяння фальклорнай гістарычнай эпічнай паэзіі ці гістарычнай аповесці: спачатку знаходзіцца рэальнае гістарычнае ядро, прычым вырашальным з’яўляецца не сапраўдная падзея, a яе ацэнка, якая павінна быць адназначна пазітыўнай або негатыўнай, a людзі, якія ўдзельнічалі ў гэтай падзеі, таксама выступаюць ці героямі, ці „нягоднікамі”. Этнас (перад утварэннем сучаснай нацыі) або народ ад­назначна атаясамліваюцца з пазітыўнай ацэнкай героя, i героі робяцца нейкімі ўяўленымі правадырамі этнасу (на­рода). „Нягоднікі” адназначна не прызнаюцца i атаясамліваюцца з ворагамі этнасу (народа) або здраднікамі. Сувязь фальклорнай эпічнай паэзіі ці гістарычнай народнай прозы (аповесці) з міфам вельмі цесная[2]. Албанскі міф пра Скандэрбега як абаронцу народа i барацьбіта супраць туркаў[3], гэтак жа, як i балгарскі міф пра караля Марка, барацьбіта супраць туркаў, або сербскі міф Косава поля непасрэдна выходзяць з народнай традыцыі — з фальклорнай эпічнай паэзіі ці аповесці, прычым абсалютная болыыасць албанцаў, балгараў ці сербаў успрымаюць сёння рэчаіснасць так, як яна ў ix апісваецца, як гістарычную рэчаіснасць, не беручы пад увагу рэальныя факты. Факты ж пры гэтым сведчаць пра адваротнае: як Скандэрбег, так i Марка ў рэальнасці былі турэцкімі васаламі, прычым Марка, як турэцкі васал, нават загінуў у паходзе супраць хрышчаных валахаў (папярэднікаў сённяшніх румынаў)[4]. У бітве на Косавым полі ў сапраўднасці таксама не перамог ніводны з бакоў, прычым туркі пацярпелі большыя страты. Паступовая страта самастойнасці сербскіх князёў была, хутчэй, выклікана ўварваннем у Сербію венгерскага караля Жыгімонта Люксембургскага, які прымусіў царэўну-рэгентшу Міліці заключыць з туркамі нявыгадны мір[5]. Поўная залежнасць сербскай тэрыторыі надыіпла толькі ў XV ст. У XIX ст. міф сербаў знайшоў сваё адлюстраванне ў ix „нацыянальнай гісторыі”[6].

Свае гістарычныя міфы ёсць ва ўсіх народаў. Ix роля асабліва ўзрастае на тым этапе, калі з сярэднявечнай народнасці ці розных этнічных груп пачынаюць фармавацца сучасныя нацыі. I ў чэхаў гэга не магло быць па-іншаму. Аж да пачатку XIX ст. чэшская гісторыя была, перад усім, гісторыяй чэшскіх зямель. Гісторыя ў такім разуменні ўяўляла сабой, перш за ўсё, апісанне падзей, якія адбыліся ў часы пэўных кіраўнікоў Трактаваная такім чынам чэшская гісторыя не супярэчыла гісторыі навакольнага свету i нават наадварот складала з ёю адно цэлае або, дакладней кажучы, чэшская гісторыя ўяўляла сабой нейкі сектар універсальнай сусветнай гісторыі. У рамках гістарычнай свядомасці людзей таго часу, г. зн. у рамках тых ведаў, якімі валодаў сярэдні жыхар пра сваё мінулае, існавала, безумоўна, шырокае поле для разнастайных аповесцяў i легендаў. Сёння яны нам вядомыя, перш за ўсё, у літаратурнай апрацоўцы Алаіза Ірасека, пасля якой яны выйшлі пад назвай „Старадаўнія чэшскія аповесці”. Ірасек уключыў сюды шэраг аповесцяў, якія лічыліся „старадаўнімі” ўжо ў эпоху рамантызму, хоць яны маюць рознае паходжанне[7]. Арыгінальныя старадаўнія аповесці тычыліся найперш канкрэтных асобаў мінулага, папулярных або, наадварот, непапулярных, якім народная інтэрпрэтацыя прыпісвала дзеянні, якія яны здзяйснялі (у станоўчым сэнсе) ці, наадварот, не здзяйснялі. Гаворка ішла пра „пераднацыянальны” этнічны міф, свайго роду фальклорную эпічную паэзію.

Трансфармацыя старадаўніх аповесцяў i легендаў ва „ўсенацыянальныя гісторыі” звязана з фармаваннем сучаснай нацыі, што ў чэшскіх умовах адпавядае часаваму перыяду канца XVIII – пачатку XIX ст. Дзейныя асобы аповесцяў (у Чэхіі, напрыклад, Карл IV, Вацлаў IV, Ян Жыжка) становяцца абаронцамі ўсенародных інтарэсаў ці барацьбітамі за нацыянальную свабоду. Гэтая трансфармацыя суправаджаецца таксама зменай канцэпцыі гісторыі. Адначасова з узнікненнем сучасных нацый у XIX ст. чэшская гісторыя пачала ўспрымацца не толькі як гісторыя чэшскай дзяржаўнай тэрыторыі, але i як гісторыя чэшскага зтнасу, які пражывае на гэтай тэрыторыі, прычым абодва падыходы камбінаваліся. Чэшская гісторыя атаясамлівалася з гісторыяй чэшскіх зямель, а да гісторыі іншых этнасаў на тэрыторыі чэшскай дзяржавы звярталіся, як правіла, толькі тады, калі меў месца канфлікт з чэшскім этнасам. У гэтых адносінах чэшскае развіццё не было чымсьці асаблівым. Чэшская гісторыя пачатку XIX ст. павінна была рэагаваць на тую акалічнасць, што старажытнай чэшскай дзяржавы насамрэч ужо не існавала, ці яна існавала, але толькі патэнцыяльна, — у якасці складовай часткі Габсбургскай імперыі.

3 мэтай абгрунтавання неабходнасці яе рэальнага абнаўлення (нават у складзе Габсбургскай дзяржавы) была створана наступная канцэпцыя: у даўнія часы ў чэшскага народа была свая вялікая i магутная дзяржава, якая паспяхова адбівала ўсе напады сваіх суседзяў-ворагаў. 3 часам гэтая дзяржава была аслаблена, i чэшскі народ часова паддаўся сваім ворагам, а цяпер, у XIX ст., прыйшоў час, калі народ абудзіўся, каб зноў дасягнуць сваей былой велічы, што, у сваю чаргу, будзе таксама (калі-небудзь) азначаць абнаўленне ўласнай дзяржавы.

Неабходна дадаць, што ў народным разуменні абнаўленне нацыянальнай велічы мела таксама сацыяльны аспект. „Сгарыя добрыя часы” ўспрымаліся (безумоўна, цалкам наіўна і ў супярэчнасці да рэальнасці) як стагоддзе сацыяльнай справядлівасці, калі бедныя жылі „добра”, у той час як сёння людзі жывуць „дрэнна”. Гэта адначасова азначала, што абнаўленне папярэдняй народнай велічнасці будзе значыць i аднаўленне сацыяльнай справяддівасці, і што людзі зноў будуць жыць „добра”[8].

Прыведзеная канцэпцыя гісторыі прадугледжвала, перш за ўсё, прыняцце ідэі пра тое, што чэшскі народ (гэта ўвогуле адносіцца да любога народа) так, як ён утварыўся ў XIX ст., існаваў ужо ў раннім Сярэднявеччы i што спакон вякоў ён з’яўляецца нейкім персаніфікаваным суб’ектам гісторыі. Абодва меркаванні не былі аб’ектыўна праўдзівыя, паколькі ў Сярэднявеччы чэшскі народ так, як ён вядомы нам сёння, безумоўна, не існаваў i, як вынік, не мог быць суб’ектам гісторыі.

Што да ворага, які знішчае магутную чэшскую дзяржаву, то ён быў атаясамлены з нямецкім этнасам (за межамi зямель чэшскай кароны або на ix тэрыторыі). Барацьба чэшскіх князёў з нямецкімі імператарамі, дзе гаворка ішла пра адносіны чэшскай дзяржавы са Святой рымскай імперыяй ці пра адносіны чэшскага правіцеля з імператарам як з тэарэтычным свецкім кіраўніком заходняга хрысціянства, атрымала, такім чынам, дадатковы нацыянальны кантэкст, якога яна не мела i не магла мець у раннім Сярэднявеч­чы. Захапленне гусіцтвам, якое зноў з’явілася ў XIX ст., падкрэслівае нацыянальныя аспекты гэтага руху. Чэшскія пратэстанцкія саслоўі XVI ст. уяўляліся апорай чэшскага народнага жыцця i яго незалежнасці. 3 гэтага пункту гледжання параза чэшскіх пратэстанцкіх саслоўяў бачыцца пазней як „бязмежнае народнае няшчасце” i, адначасова, як канец чэшскай незалежнасці[9]. 3 канцэпцыяй чэшскай гісторыі як „судакранання i сутыкнення” „добрых” чэхаў з „кепскімі” немцамі ў яе поўным выглядзе мы ўпершыню сустракаемся ў Францішка Палацкага, хоць карані гэтай канцэпцыі знаходзяцца ў больш глыбокім мінулым, i сляды яе можна знайсці нават у гуманістычным перыядзе. Палацкі істотна ўзбагаціў дадзеную канцэпцыю, вылучаючы на першы план гусіцтва як вяршыню нацыянальнай гісторыі i разглядаючы Белую rapy як трагедыю чэшскага народа. Ba ўводзінах да сваёй „Гісторыі чэшскага на­рода ў Чэхіі i Маравіі” ён напісаў пра гэта: „Такім чынам, галоўнымі з’яўляюцца змест i асноўны ход усёй чэшска-мараўскай гісторыі, разам з Рымам i Нямеччынай у сэнсе цяпер выкладзеным. A паколькі Рым судакранауся з Чэхіяй не сам па сабе, а амаль выключна пры дапамозе Нямеччыны, то можна таксама сказаць, што чэшская гісторыя засноўваецца галоўным чынам на спрэчцы з Нямеччынай або на ўспрыняцці і адарванні нямецкіх спосабаў i naрадкаў у Чэхіі”[10]. I далей: „3 трох войнаў, што тычацца рэчаў духоўных, якімі ў апошняй палове тысячагоддзя ўсе хрысціянскія народы поўнасцю былі даведзены да галечы, першыя дзве, якія мелі ў аснове сваёй рэлігійныя прычыны, у Чэхіі пачаліся i завяршыліся, i былі, уласна, войнамi чэшскімі. У адной наш народ, захаваўшы да таго часу некранутае ядро сваёй сутнасці, цудоўнымі дзеяннямі перамог цэлы свет, у другой жа, здрадзіўшы сам сабе, не толькі не здзейсніў нічога славутага, але i малым разарыўся”[11]. Пры гэтым была адданая забыццю цалкам слушная думка Палацкага, таксама выказаная ім ва уступе, пра тое, што нават калі Белая rapa i была трагедыяй, то яна павінна была здарыцца, паколькі ў ходзе гісторыі саслоўная дзяржава была ўжо асуджана на ўпадак, i абсалю тызм у дадзенай гістарычнай сітуацыі (г. зн. на пачатку стагоддзя) уяўляў сабой натуральнае развіццё. У сувязі з гэтым пачатак Трыццацігадовай вайны Палацкі разглядае як момант уступлення Чэхіі ў свой новы гістарычны перыяд[12].

У прыведзенай канцэпцыі мы зауважаем адразу некалькі гістарычных міфаў, якія захаваліся да цяперашняга часу. Па-першае, гэга ўяўленне пра спрадвечны канфлікт чэхаў i немцаў, а па-другое, гэта вобраз Белай гары як народнай трагедыі i страты чэшскай незалежнасці. Белагорскі міф, у сваю чаргу, ускосна выклікаў узнікненне міфа нацыянальнага адраджэння, калі „распяты на Галгофе Белай гары” на­род паўстае з мёртвых. 3 міфам адбылася яшчэ адна метамарфоза: пасля 1945 г. (або нават пасля 1938 г.) Белая гара была названая „першым Мюнхенам”: у 1618-1620 г. гэтак жа, як i ў 1938 г., чэхам здрадзілі ix заходнія саюзнікі, якія адмовіліся прыйсці на дапамогу. На падставе гэтага былі створаны i некаторыя іншыя паралелі: ужо ў 1620 г. чэхі, гэтак жа, як i трыста васемнаццаць гадоў пазней, прынеслі сябе ў ахвяру Еўропе i каштоўнасцям заходняй цывілізацыі, прычым саюзнікі ўжо тады паплаціліся за „здраду”: яны адмовіліся прыйсці на дапамогу чэхам, якія змагаліся супраць Габсбургаў, паколькі хацелі пазбегнуць вайны, a „ў пакаранне” самі былі вымушаны потым ваяваць з Габсбургамі на працягу япгчэ дваццаці васьмі гадоў. Феномен першага Мюнхена меў яшчэ адну аналогію: Вестфальскі мір 1648 г., які замацаваў у чэшскіх землях уладу Габсбургаў, пачаў называцца „другім” Мюнхенам (пасля Белай гары).

Апошні міф тычыцца гусіцтва як чэшскага нацыянальнага i сацыяльнага руху (нават тады, калі з сённяшняга пункту гледжання гэтае пытанне застаецца ў пэўным цені). Пачынаючы з сярэдзіны XIX ст. на гусіцтве засноўваўся міф пра так званыя „прагрэсіўныя традыцыі чэшскай нацыі” або чэшскага народа, г. зн. гусіцтва выдавалася за нейкі ўзор дэмакратыі або ў камуністычны перыяд за спробу сацыяльнай справядлівасці, пераемнікам якіх з’яўлялася сучасная чэхаславацкая (ці сацыялістычная чэхаславацкая) дзяржава[13]. Можна пагадзіцца з Пятром Чорнеем, які напісаў, што з сярэдзіны XIX ст. „канцэпцыя чэшскай гісторыі з высокай ацэнкай, дадзенай гусіцтву, пусціла, няхай нават у спрошчаным выглядзе, карані ў гістарычную падсвядомасць народа i карысталася ўсеагульнай прыязнасцю i павагай. Палітычна актыўныя слаі чэшскамоўнага грамадства пад яе ўплывам атаясамлівалі сябе з гусітамі да такой ступені, што спасылаліся на ix прыклад у маштабнай дзяржаўна-прававой спрэчцы 1868-1871 г. i бачылі ў ix (вядома ж, негістарычна) сваіх папярэднікаў у барацьбе за грамадзянскія свабоды i супраць клерыкалізму”[14]. Для чалавека, які мае хоць бы сярэднюю гістарычную адукацыю, нескладана адразу ж выявіць неабгрунтаванасць i гістарычную памылковасць усіх пададзеных уяўленняў. Перад Першай сусветнай вайной праблему гусіцтва i Белай гары разгледзеў у сваёй палеміцы з „Чэшскім пытаннем” Т. Г. Масарыка (а, значыць, i ўскосным чынам з Ф. Палацкім) гісторык Іосіф Пекарж. Пекарж слушна назваў гусіцтва сярэднявечным рухам, які не мае нічога агульнага з сучаснымі дэмакратычнымі ўяўленнямі пра роўнасць людзей i ix дачыненне да кіравання грамадскімі справамі[15]. Міф, якінабыў у Палацкага форму палажэння пра барацьбу „славянскай дэмакратыі з нямецкім феадалізмам”, мы абверглі раней. У перыяд Сярэднявечча не толькі не існавала нямецкага народа, але i да самага 1871 г. не існавала адзінай нямецкай дзяржавы, з якой бы магла змагацца чэшская дзяржава. У стасунках чэшскага кіраўніка з асобнымі нямецкімі дзяржавамі — перш за ўсё з Баварыяй, Саксоніяй i аўстрыйскімі землямі, якія суседнічаюць з чэшскай каронай, — чаргаваліся супрацоўніцтва i канфлікт, што ў аднолькавай ступені тычыцца стасункаў чэшскіх кіраўнікоў з іншымі суседзямі — Польшчай i Венгрыяй. 3 XV ст. стасункі з імператарам, калі яго ўлада канчаткова прыйшла ў заняпад, страцілі сваю значнасць, a з таго моманту, калі Габсбургі як чэшскія каралі ў XVI ст. практычна назаўсёды сталі рымскімі імператарамі, гэтыя стасункі i зусім зрабіліся неістотнымі. Што да ўзаемадачыненняў паміж чэшскім i нямецкім этнасамі на чэшскіх землях, то канфлікты тут сапраўды мелі месца, але, з пункту погляду ўсяго перыяду, аж да XIX ст. пераважала супрацоўніцтва, i дзве супольнасці жылі пераважна ў адносінах узаемнага суіснавання. Нягледзячы на гэта, палажэнне аб „спрадвечным суперніцтве чэхаў i немцаў” выявілася надзіва жыццяздольным, паколькі яго можна было выкарыстаць у палітычных мэтах пасля 1918, a асабліва пасля 1945 г.[16].

Наконт міфа пра Белую гару нам неабходна ўсвядоміць: сама бітва ўяўляла сабою простую сутычку, у якой імператар перамог перш за ўсё таму, што войска саслоўяў, якое дрэнна аплачвалася, доўгі час не атрымоўвала жалавання i разбеглася. Гэтае здарэнне не тычылася адносінаў паміж чэшскім i нямецкім этнасамі, рэлігійныя адносіны ў чэшскіх землях заставаліся насамрэч адкрытым пытаннем да самага канца Трыццацігадовай вайны, г. зн. да 1648 г. Пытанне страты чэшскай самастойнасці ўяўляе сабой складаную праблему, i пры яго вырашэнні многае залежыць ад выбару крытэраў. 3 прававога пункту гледжання становішча зямель чэшскай кароны пасля 1620 г. нічым не адрознівалася ад перыяду да 1618 г.: Габсбургі кіравалі тут толькі па тытуле чэшскіх каралёў або мараўскіх маркграфаў, які належаў ім, такім чынам з гзтай пазіцыі незалежнасць чэшскіх зямель не была ніяк парушана. Гэты стан ніяк не змяніўся, па меншай меры да выдання прагматычнай санкцыі 1713 г., якая ператварыла спадчынныя габсбургскія землі ў непадзельнае цэлае. Калі мы будзем меркаваць пра не­залежнасць чэшскай дзяржавы з пункту погляду яе існавання ў якасці самастойнага суб’екта міжнароднага права, то ўбачым, што чэшская дзяржава спыніла сваё існаванне ўжо ў 1526 г., калі пры выбранні Фердынанда I пераемнікам чэшскага трона адбылося аб’яднанне Венгрыі, чэшскіх i аўстрыйскіх зямель у персанальную унію, якая хутка ператваралася ў унію рэальную. У пэўным сэнсе страта міжнароднай правасуб’ектнасці чэшскай дзяржавы адбылася ўжо ў 1490 г. з узнікненнем персанальнай уніі з Венгрыяй. У той жа час неабходна адзначыць, што i ў якасці суб’екта міжнароднага права чэшская дзяржава перапыняла сваё існаванне паступова, бо ў некаторых міжнародных пагадненнях Габсбург! падкрэслена выступалі толькі ў якасці чэшскіх каралёў, i прынятыя абставіны не тычыліся астатніх зямель. Калі ў якасці крытэру існавання чэшскай дзяржавы мы прымем працягласць існавання краевых інстытутаў, якія ўзніклі гістарычна, a таксама ўдзел чэшскага саслоўнага грамадства як „палітычнага народа” таго часу ў кіраванні чэшскімі землямі разам з кіраўніком (imperium mixtum), то прыйдзем да высновы, што ператварэнне чэшскай дзяржа­вы ў простую правінцыю шматнацыянальнай габсбургскай імперыі адбылося ў сярэдзіне XVIII ст., хоць усталяванне абсалютызму пасля 1620 г., несумненна, адкрыла шлях да такога развіцця[17].

Уяўленню пра Белую rapy як пра канец чэшскай незалежнасці, пасля якога надышла чарада пакутаў, у значнай меры спрыялі гістарычныя працы Эрнста Дэніса „Канец чэшскай незалежнасці” і „Чэхія пасля Белай гары”[18], выдадзеныя ў Чэхіі ў 1893 i 1905-1906 г. Дэніс зыходзіў непасрэдна з прац Палацкага, i напэўна таму яго працы ў Чэхіі зрабіліся дастаткова вядомымі. Паслябелагорскі перыяд уяўляўся „прыцемкамі”, часам, калі чэшскі народ павінен быў выпіць свой „горкі келіх” да самага дна. Назва „прыцемкі”, узятая з назвы рамана Алаіза Ірасека, прыжылася вельмі хутка, хоць сам аўтар не меў намеру азначаць увесь перыяд як негатыўны, такі, які нічога не нясе. Для пратэстантаў паслябелагорскі перыяд быў, вядома ж, перыядам рэлігійнай несвабоды, што відавочна мела значэнне для Палацкага i Дэніса, якія не былі каталікамі. Тым не менш успрыманне паслябелагорскага перыяду як часу адсутнасці рэлігійнай свабоды (у адрозненне ад дабелагорскага пе­рыяду) у XIX ст. шырока распаўсюдзілася сярод усяго чэшскага насельніцтва разам з „каталікамі па метрычных кнігах”, якія ўжо тады складалі большую частку насельніцтва. Паслябелагорскі перыяд адначасова набыў характар перыяду, калі бальшыня насельніцтва пакутавала ад страты правоў i свабод, гэта перыяд узмацнення прыгнёту падданых, у якіх „чужы” кіраўнік адбірае ix былыя правы. Мясцовыя паўстанні i ix кіраўнікі ўжо ў XVIII ст. апяваліся ў мясцовых аповесцях. У XIX ст. гэтыя аповесці набылі ўсенародны характар i нацыянальную афарбоўку. Герой ужо не гіне ў бітве за нейкія старадаўнія мясцовыя прывілеі, а ператвараецца ў кіраўніка змагання чэшскіх падданых або гараджан супраць нядобразычлівага чужога кіраўніка, тым часам гэтая бітва набывае агульнанароднае значэнне. 3 ум­кам сітуацыі, што склалася ў перыяд „прыцемкаў”, наступны перыяд нацыянальнага адраджэння непазбежна павінен успрымацца як „світанак пасля доўгай ночы” i абуджэнне да „лепшага жыцця” народа ў будучыні.

3 пункту погляду гістарычнай навукі большасць прыведзеных уяўленняў неабгрунтаваныя. Ганенні некаталікоў у чэшскіх землях, безумоўна, былі, але неабходна ўлічыць, што рэлігійная нецярпімасць была ўсеагульнай нормай Еўропы таго часу. Талерантнасць да іншага веравызнання (як, напрыклад, талерантнасць да евангелікаў у Венгрыі) не была правам на свабоду веравызнання, a з’яўлялася толькі асаблівым прывілеем кіраўніка, да таго ж, як правіла, часовым. Гэта тычылася прадстаўнікоў абодвух веравызнанняў, i таму ў пратэстанцкіх землях да каталікоў таксама выяўлялі нецярпімасць. Рост абавязацельстваў падданых i прывязванне ix да зямлі, якое часам называецца другім прыгонам, таксама не маюць нічога агульнага з Белай гарой. Гэта адбылося ў выніку эканамічнага спаду пад час вайны, якая выклікала, перш за ўсё, страты сярод насельніцтва i недахоп рабочай сілы. Паўстанні падданых насілі выключна сацыяльны, а не нацыянальны характар i былі скіраваныя як супраць „новых чужых”, так i супра­ць „старадаўніх чэшскіх родаў”. Так было i ў выпадку самага вядомага на сёння паўстання — паўстання ходаў пад кіраўніцтвам Яна Салодкага-Казіны, бо род Ламінгенаў з Альбенрэута пасяліўся ў Чэхіі яшчэ задоўга да падзеяў на Белай гары. Што да міфа нацыянальнага адраджэння пра „ўваскрашэнне распятага народа”, то насамрэч гаворка ішла не пра „абуджэнне чэхаў, якія спяць”, а пра фармаванне сучаснай нацыі, калі можна так сказаць, новай якасці з старажытнай сярэднявечнай народнасці. Падобны працэс мы назіраем у балыныні сучасных еўрапейскіх народаў, паменшай меры ў тых, якія развіваліся ва ўмовах шматнацыянальных дзяржаваў[19].

Пасля ўзнікнення Чэхаславацкай рэспублікі міф Белай гары трансфармаваўся ў гісторыю пра „трохсотгадовы прыгнет” чэхаў Габсбургамі, пра меркаваны нацыянальны прыгнет i германізацыю чэхаў у Аўстрыі або ў Аўстра-Венгрыі. Дата 28 кастрычніка 1918 г. уяўляла сабой у гэтай канцэпцыі свайго роду кампенсацыю падзей 6 лістапада 1620 г., i ўзнікненне чэхаславацкай дзяржавы, якая атаясамлівалася з старажытнай чэшскай дзяржавай, успрымалася як „кампенсацыя Белай гары”. Адсюль таксама вынікала сцвярджэнне пра неабходнасць ліквідацыі несправядлівасцяў, якія зазнаў чэшскі народ пад уладай Габсбургаў па віне немцаў. Але гэга не ўзгаднялася з пазіцыяй улучэння Славакіі ў канцэпцыю адзінай гісторыі новай дзяржавы, бо ў славацкай гісторыі 1620 год зусім не ўяўляў сабой якой-небудзь значнай вяхі.

Сцвярджэнні пра нацыянальны ўціск чэхаў у Аўстрыі ды ix германізацыю насамрэч не мелі пад сабой грунту. Пра нераўнапраўнае становішча чэхаў у манархіі мы можам меркаваць з пазіцыі ix удзелу ў кіраванні дзяржавай у цэлым, a зусім не з нацыянальнай пазіцыі. У аўстрыйскай частцы манархіі (у адрозненне ад Венгрыі[20]) было канстытуцыйна замацавана раўнапраўе ўсіх народаў i моў[21]. Нямецкая мова ніколі не была узаконена ў якасці дзяржаўнай або галоўнай адміністрацыйнай мовы. Кіраванне тэрыторыяй, на якой жыло насельніцтва, што гаварыла, па меншай меры, на дзесяці мовах, вядома ж, не абышлося без пэў най унутранай уніфікацыйнай мовы. У якасці такой мовы зусім лагічна магла выступаць толькі нямецкая мова як мова двара, сталіцы i дынастыі, а таксама як lingua franca Цэнтральнай Еўропы таго часу. Але гэты факт нельга лічыць германізацыяй. Самі Габсбургі не лічылі сябе немцамі, курс на германізацыю ненямецкіх тэрыторый яны не падтрымлівалі i не мелі намеру ператвараць Аўстрыю i нацыянальную нямецкую дзяржаву, бо яна лагічна імкнулася б уз’яднацца з суседняй аб’яднанай Нямеччынай. У сувязі з гэтым Габсбургі зусім слушна лічылі, што ўсёнямецкая ідэя ўяўляе сабой смяротную небяспеку для самога існавання манархіі. Чэшска-нямецкі канфлікт, разам з моўнымі спрэчкамі, быў не вынікам самога існавання габсбургскай манархіі, a вынікам таго факта, што ў Чэхіі i Маравіі побач жылі дзве супольнасці з аднолькавым узроўнем развіцця, кожная з якіх мела сваю ўласную праграму. Дадзены канфлікт меў месца i пасля 1918 г., г. зн. пасля распаду Аўстра-Венгрыі. Названы факт сведчыць пра тое, што канфлікт не быў звязаны з гэтым дзяржаўным утварэннем.

Згаданыя гісторыі дзейнічалі i дзейнічаюць у напрамку „у сярэдзіну”, г. зн. у напрамку ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці i ўсведамлення свайго адрознення ад суседніх народаў (усведамленне свайго адрознення ад навакольнага знешняга свету з’яўляецца, па сутнасці, асновай фармавання нацыянальнай самасвядомасці). Для таго каб прыведзеная сістэма дзейнічала, неабходная таксама наяўнасць „вонкавых” міфаў у якасці інтэгральнай складовай сістэмы, г. зн. фіксаванага гістарычнага няслушнага разумення гісторыі суседніх народаў. Сгаўленне да немцаў абумоўлена даўнім стэрэатыпным уяўленнем пра адвечнае супрацьстаянне чэхаў i немцаў. Пра неабгрунтаванасць гэтага міфа мы ўжо згадвалі. Сгаўленне да палякаў, наадварот, складвалася пад уздзеяннем двух супрацьлеглых фактараў: з аднаго боку, уплывала моўная блізкасць, a з другога — рознае гістарычнае развіццё i розніца ў сацыяльным складзе чэшскага i польскага грамадстваў. Арыстакратычнае польскае грамадства супрацьпастаўлялася „дэмакратычнаму” (лічы — плебейскаму) чэшскаму грамадству.

Намнога больш значным аказалася стаўленне да славакаў у XIX i XX ст. У XIX ст., у сувязі з кадыфікацыяй літаратурнай славацкай мовы, у чэшскім грамадстве спачатку з’явіўся міф пра „адарванне славакаў”, хоць насамрэч сітуацыя была зусім іншай — не сама мова фармавала славацкі народ, а наадварот, кадыфікацыя славацкай мовы стала выразнікам узрастальнай славацкай самабытнасці. Паступова ў XIX ст. прыведзены міф быў перакрыты „міфам малодшага брата”, г. зн. уяўленнем пра адсталасць славакаў, якіх чэхі выратавалі ад ярма венгерызацыі. Гэты міф ператварыўся ў істотны элемент дзяржаўнай ідэалогіі новай чэхаславацкай дзяржавы перыяду, які ішоў пасля 1918 г.[22]. Ніхто, вядома ж, не адмаўляе i не можа адмаўляць таго вялікага значэння, якое мела ўзнікненне Чэхаславацкай рэспублікі ў 1918 г.[23] для працэсу завяршэння фармавання славацкай нацыі. Ніхто не можа адмаўляць таксама разбуральнага ўплыву венгерызацыі, якая праводзілася, перш за ўсё, пасля аўстрыйска-венгерскага пагаднення 1867 г. Несумненна, што без існавання Чэхаславакіі ўвесь працэс фармавання славацкага палітычнага народа быў бы больш балючы i працяглы. У той жа час неабходна ўлічваць той факт, што працэс фармавання славацкай нацыі да прыняцця гэтага пагаднення зайшоў ужо дастаткова далека, i таму нават вымушаная венгерызацыя не магла б яго спыніць. На пытанне (якое часта дыскутуецца), ці перапыніў бы свае існаванне славацкі народ, калі б Чэхаславакія не ўзнікла, у нас няма i не можа быць адназначнага адказу. Тым не менш, даследаванні нацыянальнай самасвядомасці да 1918 г. нам дэманструюць, што, па меншай меры, непасрэдна та­кая небяспека не пагражала. Пераацэнка моўнай блізкасці чэхаў i славакаў, а таксама неразуменне таго прынцыпу, што кожны палітычна сфармаваны народ імкнецца атрымаць уласную палітычную надбудову ў форме дзяржаўнасці, вялі з чэшскага боку не толькі да неразумення сутнасці аўтанамістычнага руху, але i да стварэння іншых міфаў, такіх, напрыклад, як легенда пра „ўдар нажом у спіну”, атрыманы ад славакаў у 1939 г.[24].

У кожнага народа існуюць свае міфы i гісторыі, паколькі менавіта яны дапамагаюць ствараць або, па меншай меры, завяршаць фармаванне гістарычнай самасвядомасці. У сувязі з гэтым гісторыку неабходна дакладна адрозніваць, што з’яўляецца міфам, а што насамрэч адпавядае гістарычнай рэчаіснасці.

Пераклад Алены Івановай i Юліі Карыцкай


[1] Больш падрабязна гл.: J. Rychlik. České historické mýty versus mýty o českých sousedech. In: Československá historická ročenka, 2000. S. 95-102.
[2] Гл.: Я. Рихлик. Етнос и фолклор. Vezni 4. София, 1997. S. 29-73; J. RychHk.Folklor and Ethnic Identity. In: Folklor, identičnost, săvremennost. Probiernina bălgarskija folklor, t. 10. Sofia, 2005. S. 326-338.
[3] Выраз „туркі” насамрэч не зусім дакладны, паколькі Асманская імперыя не была сярэднявечнай турэцкай дзяржавай. Этнічная прыналежнасць у ей не мела значэння, бо важнай была прыналежнасць канфесійная. У Асманскай імперыі этнічныя туркі складалі толькі 10-15%усяго насельніцгва. Хрысціянская Еўропа называла ўсіх мусульманскіх жыхароў Асманскай імперыі туркамі, а саму зямлю — Турцыяй.Згодна з гэгай традыцыяй я прытрымліваюся дадзенага азначэння iў гэтым рзфераце.
[4] П. Динеков. Български фолклор. 2 выд. Български писател, София,1972. S. 451-454. Што да Скандэрберга (сапраўднае імя Гергій Кастрыоці, імя Скандэр атрымаў падчас прыняцця ісламу), то ён прадэманстраваў сваё ўменне ваяваць у некалькіх бітвах на баку султана, які надаў яму ганаровы тытул „бек” (пан). Пазней, аднак, Скандэрберг выступіў i ваяваў супраць султана Мехмеда II — гл., напрыклад: M.Vickers. The Albanians. A Modern History. I. B. Tauris, London -New York, 1999. S. 7-9.
[5] J. Pelikán a kol. Dějiny Srbska. NLN, Praha, 2004. S. 96-100.
[6] J. Rychlik. Formování národního vědomí v 19. stoleti. Se zřetelem k národům slovanským. In: Między kulturą niską i wysoką. Uniwersytet Łódzki, Łódź, 2001. S. 375-384.
[7] Československá vlastivěda, III. Lidová kultura, Praha, 1968. S. 271-272.
[8] Да гэтай праблемы гл.: J. Rychlík. National Consciousness and Social Justice in Historical Folklore. In: Dirk Horeder — Horst Rössler — Inge Blank (eds.): Roots of the Transplanted. Vol. II. Columbia University Press, New York, 1994. S. 43-58.
[9] J. Rychlík. Bitva na Bílé Hoře a mýtus o třistaleté porobě. In: Literární mistifikace, etnické mýty a jejich úloha při formování národního vědomí.S. 85-94.
[10] F. Palacký. Dějiny národu českého v čechách a v Moravé. I. Praha, 1933.S. 17.
[11] Ibidem. S. 18-19.
[12] Ibidem. S. 21. Думка пра тое, што параза чэшскіх станаў на Белай гары была не нацыянальнай трагедыяй, a пазітыўнай у далёкай перспектыве падзеяй, упершыню выказаў Вацлаў Уладывой Томэк. Па яго меркаванні, няшчасцем была якраз станавая i рэлігійная барацьба, канец якой паклала параза на Белай гары (гл. яго даследаванне О stavovských nepokojích v zemích mocnářství rakouského za panování Rudolfa II. a Matyáše mezi léty 1594-1614 v Časopise českého muzeum 1854-1856). Болын асцярожна па гэтым пытанні выказаўся Іосіф Пекарж. Тым не менш, нават ён прызнаваў, што ў 20-я гг. XVII ст. станавая дзяржава была ўжо анахранізмам i на змену ёй павінен быў прысці абсалютызм як болын сучасная форма дзяржаўнага кіравання. Гл.: J. Pekař. Bílá Hora, její příčiny a následky. Praha, 1921.
[13] Гл.: Z. Nejedlý. Komunisté — dědici velikých tradic českého národa. 4.Vy., Praha, 1951.
[14] P. Čornej. Václav Vladivoj Tomek: Jan Žižka a husitská epocha. Úvod k faksimilovanému vydání knihy. V. V. Tomek. Jan Žižka. Praha, 1993.S. IX.
[15] J. Pekař. Masarykova česká filozofie. Praha, 1912. Ён жа: Smysl českých dějin. Praha, 1929. Пра сутнасць спрзчак паміж Масарыкам i Пэкаржам гл.: M. Kučera. Pekař proti Masarykovi. Praha, 1995. S. 23-29.
[16] Крытыку канцэпцыі Палацкага I. Пекарж падаў у навуковым слоўніку ў грунтоўным артикуле, прысвечаным Паладкаму — гл.: Ottův slovník naučný, XIX, S. 60-61.
[17] Гісторык Антанін Рэзэк лічыў, што канец незалежнасці чэшскай дзяржавы прыпадае на перыяд кіравання Марыі-Тэрэзіі, а канкрэтна — на дату 1 траўня 1749 г., калі была расфармавана самастойная чэшская прыдворная канцылярыя i створана вышэйшае сумеснае адміністрацыйнае i фінансавае кіраўніцтва для аўстрыйскіх i чэшскіх зямель. 3 гэтага моманту можна гаварыць пра Аўстрыю як пра дзяржаву. Гл.: A. Rezek, J. Dolenský, J. Kosina. Obrázkové dějiny národa československého. II. dil, 7. vyd., Praha, 1924. S. 172-173. Адначасова A. Рэзэк лічыў, што 1526 i 1620 г. былі важнымі вехамі на гэтым шляху — гл. тамсама, с 14, с. 99-101. Такі падыход, відавочна, — найбольш набліжаны да гістарычнай рэальнасці.
[18] Е. Denis. Fin de l’independence bohême. Paris, 1890; ён жа: La Bohême depuis la Montagne Blanche. I., П., Paris, 1901, 1903. На чэшскай мове працы Дэніса выйшлі ў перакладзе Індржыха Ванчуры: Konec samostatnosti české, I., П., Praha, 1893, Čechy po Bílé Ноге. I.,П., Praha, 1905, 1906.
[19] М. Hroch. Obrození malých evropských národů. Praha, 1971. Папраблематыцы чэшскага нацыянальнага адраджэння гл. таксама: Na prahu národní existence. Touha a skutečnost. Mladá fronta, Praha, 1999.
[20] У Венгрыі адміністрацыйнай мовай была венгерская (за выключэннем Харватыі). Абмежаванае выкарыстанне іншых моў регламентаваў закон № 44/1868 — гл.: Dokumnety slovenske] národnej identity a štátnosti. I., Bratislava, 1998, dok. 114. S. 360-365.
[21] Гэтае раўнапраўе гарантаваў артыкул № 19 асноўнага закона праагульныя правы грамадзян дзяржавы ад 21.12.1867. Чэшскі тэкст гл.,напрыклад: Z. Veselý (ed.). Dějiny českého státu v dokumentech. Epo­cha, Praha, 2003. S. 240.
[22] Дадзеную праблематыку падрабязна аналізаваў нарвежскі гісторыкЭлізабэт Бакке (Elisabeth Bakke) y кнізе Doomed to Failure? The Czecho­slovak National Project and the Slovak Autonomist Reaction, 1918-1938.Univesrity of Oslo, Oslo, 1998.
[23] Падрабязней гл.: J. Rychlík. Češi a Slováci ve 20. stoleti. Česko-slovenské vztahy 1914-1945. AEP, Bratislava, 1997. S. 60-62.
[24] D. Kováč. Dějiny Slovenska. NLN, Praha, 1998. S. 359.

Наверх

Джон Покак. Канцэпцыя мовы і metier d’historien: некаторыя практычныя меркаванні

Снежня 19, 2006 |


* Pocock J.G.A. The concept of a language and the metier d’historien: some considerations on practice // The languages of political theory in Ear­ly Modern Europe. Ed. by A.Pagden. Cambridge University Press, 1987. P. 19-38.

Мая задача ў гэтым эсэ — распавесці аб практыцы i некаторых рэчах, якія з яе вынікаюць. Вербалізаваць практыку, не прапаноўваючы ніякай тэорыі, немагчыма, і ўсё ж я спадзяюся — улічваючы, што ўсіх нас у той ці іншай ступенi яднае супольная практычная дзейнасць — як найдаўжэй не пераходзіць межаў мэтатэорыі. Я не хачу ні сцвярджаць i адстойваць агульную тэорыю мовы i яе функцыянаванне ў палітыцы і гісторыі, ні — тым менш — выстаўляць такога, як я, гісторыка актарам або чыннікам, які дзейнічае ў гісторыі[1]. Усе гэтыя пытанні — рэальныя, i час ад часу над імі трэба задумвацца; я прапаную, аднак, каб яны — калі ўжо паўстануць — то паўсталі з імплікацыяў таго, чым мы займаемся як гісторыкі i пра што я павяду гаворку далей. Métier dhistorien, як я ўжываю гзты тэрмін, — перадусім рамяство, практычная дзейнасць гісторыка. Пакліканне гэтага апошняга, значнасць гэтага паклікання, досвед або дзейнасць у сферы гісторыі, — для мяне гэта справа самаспазнання, якое трэба здзейсніць у нашым часе — пакульён япгаэ наш. Такім парадкам я спадзяюся нешта высветліць пра наш супольны дыскурс.

Гэтае слова паслужыць мне ў якасці зыходнага пункта. Канцэпцыя палітычнай мовы, як на мой розум, прадугледжвае, што тое, што раней звалася — i ўмоўна завецца дагэтуль — гісторыяй палітычнай думкі, сёння больш дакладна будзе называць гісторыяй палітычнага дыскурсу. Актары нашай гісторыі, вядома, мыслілі, i часта вельмі глыбока; шмат хто з ix належаў да інтэлігенцыі, да інтэлектуалаў, якіх спецыяльна вучылі мысліць так ці інакш; але каб „даць” гісторыю ім самім або ix думкам, мы павінны паказаць актыўнасць або неразрыўнасць дзеяння, складзеную з рэчаў, якія нехта робіць i якія самі адбываюцца, з дзеянняў i ўчынкаў, a таксама з тых умоваў, у якіх гэтыя дзеянні i ўчынкі дзеюцца i ўчыняюцца; нарэшце, самі гэтыя ўмовы наўпрост ці ўскосна мадыфікуюцца дзеяннямі, якія здзяйсняюцца ў гэтых умовах або над імі. Такім чынам, у нас утвараецца галіна даследаванняў, складзеная з актаў маўлення — вуснага, пісьмовага ці друкаванага — i з умоваў кантэкстаў, у якіх гэтыя акты здзяйсняюцца. Пераходзячы далей ужо непасрэдна да канцэпцыі мовы, мы тым самым вызнаем свае перакананне, што адзін з асноўных кантэкстаў, у якіх здзяйсняецца акт прамаўлення, — кантэкст інстытуцыяналізаванага спосабу маўлення, спосабу, дзякуючы якому сам гэты акт робіцца магчымым. Каб не­шта было прамоўлена, напісана ці надрукавана, павінна існаваць мова, на якой гэта будзе зроблена; мова прадвызначае, што на ёй будзе сказана, але можа i мадыфікавацца тым, што на ёй гаворыцца; узаемадзеянні паміж parole i langue самі складаюць цэлую гісторыю. Мы не кажам, што моўны кантэкст — адзіны, які дае маўленчаму акту сэнс i гісторыю, хоць нас напэўна папракнуць за такі падыход. Мы кажам толькі, што гэты кантэкст дастаткова шматабяцальны, каб з яго i пачынаць. Што нам прынясе гэты выбар — пачаць адсюль, а не аднекуль яшчэ, — мы высветлім пазней. Цвердзячы, што думка павінна быць выказана, каб мець гісторыю, i што такая гісторыя можа разглядацца як узаемадзеянне маўленчага акта i мовы, мы робім першы i ключавы, хоць i не апошні, крок — le premier pas qui coьte — на шляху да канстытуявання нашае гісторыі як гісторыі дыскурсу.

Канцэпцыя мовы, з аднаго боку, шматстайная, а з другога — паддаецца далейшаму падраздзяленню. „Моваю” [language] можна назваць якую-небудзь з буйных, этнічна дыферэнцыяваных структураў людскога маўлення — англійскую, хопі, кітайскую, хоць гісторык палітычнага дыскурсу звычайна не думае пра ix як пра „палітычныя мовы” — мовы з гісторыяй, якая складаецца са здзейсненых на ix палітычных актаў прамаўлення. Магчыма, болын увагі трэба аддаваць таму факту (i ягоным імплікацыям), што палітычны дыскурс у раннесучаснай Еўропе характарызаваўся шматмоўнасцю. Не дзіва знайсці трактат пра палітыку, напісаны часткова на народнай мове, часткова на лаціне, часткова па-грэцку, а часткова па-габрэйску, так што можна запытаць, ці дыферэнцыяваліся гэтыя мовы ў палітычным сэнсе. Варта таксама прысвяціць больш увагі феномену перакладу — i запытаць, ці тую ж самую гісторыю меў Гобсаў „Левіяфан” на англійскай мове, што i на лаціне; адказ будзе — i так, i не. Але, агулам беручы, этнічна дыферэнцыяваныя мовы не выступаюць ключавымі катэгорыямі ў нашым даследаванні, i, кажучы пра „мовы палітычнай думкі” або „мовы палітыкі”, мы маем на ўвазе нешта іншае. Загалоўкі раздзелаў гэтага тома (The languages of political theory in Early Modern Europe. Ed. by A.Pagden. Cambridge University Press, 1987. — Рэд.) паказваюць, што нас цікавяць ідыёмы, рыторыка, спецыялізаваны лексікон i граматыка, формы дыскурсу або спосабы гаварыць пра палітыку, створаныя — i, што нашмат важ­ней, ужываныя — у палітычным дискурсе Еўропы ранняга Новага часу. Дазвольце мне прыпыніцца, каб адзначыць відавочную небяспеку. Мы хочам вывучаць мовы, на якіх здзяйсняюцца маўленчыя акты, а не тыя прамаўленні, якія на ix ажыццяўляюцца; аднак калі размыць межы паміж parole i langue, то кожнае прамаўленне, якое захоўвае індывідуальны стыль, можна будзе прыняць за мову, на якой яно прамоўлена. Калі мы хочам пастуляваць „мову”, то ў прынцыпе трэба, каб на ей маглі выступаць хоць бы два aўтары; мы спадзяёмся, што мова будзе для нас кантэкстам, а не тэкстам.

Таму, кажучы пра „мовы”, мы маем на ўвазе збольшага падмовы: ідыёмы, рыторыку, спосабы гаварыць пра палітыку, моўныя гульні, якія адрозніваюцца адна ад другой i для кожнай з якіх можа існаваць свой уласны лексікон, свае правілы, папярэднія ўмовы i далейшыя наступствы, тон i стыль. У асобнай канкрэтнай мове можна знайсці не­сканчоную колькасць такіх падмоваў, i таму несканчоную ix колькасць можна знайсці i ў адзінкавым аднамоўным тэксце; бо гэтыя спосабы маўлення, — пры ўсіх ix, нярэдка глыбокіх, разыходжаннях, — як правіла, адзін аднаго не выключаюць. Хоць мы i можам лічыць, што яны маюць характар парадыгмаў (бо яны пэўным чынам структуруюць думку i маўленне i перашкаджаюць ім структуравацца іншым чынам), але называць ix парадыгмамі нельга. <…> Некаторым мовам удаецца выцясняць іншыя; тым не менш, палітычны дыскурс мае прынцыпова шматмоўны характар, ці то будзе апавяданне пра Платонаву пячору, ці пра Вавілонскае стоўпатварэнне.

Гісторык палітычнага дыскурсу, чый вобраз паўстае з такога акрэслення яго практыкі[2], займаецца вывучэннем „моваў”, ідыёмаў, рыторыкі або парадыгмаў, на якіх i ў якіх вядзецца такі дыскурс; у той жа час ён даследуе акты прамаўлення, якія адбываюцца на гэтых „мовах” або на мове, якая ўтвараецца як ix сумесь. Вельмі часта (хоць i не абавязкова) аказваецца, што гэтыя акты на мове арганізуюцца ў тэксты; амаль настолькі ж часта (хоць яшчэ менш абавязкова) аказваецца, што ў гэтых тэкстаў ёсць аўтары, звесткі пра якіх могуць быць ці не быць даступнымі з крыніц, якія абмяжоуваюцца або не абмяжоуваюцца гэтымі тэкстамі.

Гісторык можа перайсці ад langue да parole, ад вывучэння мовы да выяўлення актаў прамаўлення, якія здзяйсняюцца „на” ей. Далей ён пачынае задавацца пытаннем пра ўздзеянне гэтых актаў: як у агульным плане (на абставіны, у якіх іншыя агенты карысталіся мовамі або ўспрымалі ix, i на паводзіны гэтых агентаў), так i ў больш канкрэтным („на” тыя мовы, „на” якіх гэтыя акты здзяйсняліся).

Адсюль вынікаюць пэўныя наступствы. Першае: histoire, якую піша наш гісторык, аказваецца ў значнай меры événementielle, паколькі ён цікавіцца здзейсненымі ўчынкамі i тымі кантэкстамі, у якіх i над якімі яны здзяйсняюцца. Моуеіте durée ўваходзіць у моўны кантэкст, хоць i не зводзіцца да яго; longue durée цікавіць яго толькі пастолькі, паколькі яно вербалізуецца i такім чынам уваходзіць у moyenne durée.

Другое: гісторыя, якую ён піша, аказваецца ў значнай меры тэкстуальнай — то бок знітаванай з пісьмовым i друкаваным прамаўленнем і водгукамі на яго (як мы пабачым, бальшыня чытачоў, якіх ён даследуе, вядомая яму з тае прычыны, што яны самі ў сваю чаргу сталі аўтарамі). Гэта гісторыя дыскурсу i дзейнасці, а не станаў свядомасці — хоць, як мы пабачым, яна ix i не выключав. Гісторыю mentalités ён піша толькі пастолькі, паколькі яны артыкулююцца ў дыскурсе, у публіцыстычным i палемічным прамаўленні i водгуку: г. зн. на ўзроўні адносна складаных паводзінаў i адносна дынамічных зменаў. Пошук mentalités (гэтае шляхетнае паляванне) завядзе яго глыбей у тоуеппе, аж да longue durée; у гэтых глыбінях могуць апынуцца эле­менты, якія ўвогуле не ўсплываюць на ўзровень дыскурсу; але сведчанні, якія кажуць пра ix існаванне, могуць належаць да такога гатунку, які найлепшым чынам даследаваны іншымі прафесіяналамі. Такому гісторыку няма ганьбы ў тым, каб заклікаць да падзелу працы.

Трэцяе: такая гісторыя, апроч усяго, будзе гісторыяй рыторыкі, а не граматыкі, гісторыяй афектыўнага i эфектыўнага зместу маўлення, а не яго структуры. Тут гаворка ідзе пра акцэнты i прыярытэты; гісторык можа апынуцца ў сітуацыі, калі трэба мець справу з граматыкай i структурай; але ён пагаджаецца, што павінна існаваць такая глыбіня, на якой структуры ўжо не ўсведамляюцца, не выкарыстоўваюцца рыторыкай i не абмяркоўваюцца тэорыяй. На гэтай глыбіні існуе longue durée, але нічога болей там няма, i ён туды не спускаецца — не таму, што лічыць гэта немагчымым, а таму, што лічыць гэта не сваей справай. У глыбінях, куды не заплывае нішто жывое, наўрад ці, на яго думку, існуе гісторыя, — толькі глыбакаводная фізіка, a ў яго тым часам ёсць i свае заняткі і інтарэсы — эквівалентныя ў ягоным сусвеце таму, што рабіў i цярпеў Алківіяд, таму, што адзін офісны кур’ер пераказаў другому.

Такі гісторык аказваецца ў значнай меры археолагам; ён выяўляе схаваную прысутнасць розных моўных кантэкстаў, у якіх час ад часу вядзецца дыскурс. На падставе свайго ўласнага досведу я магу засведчыць (i пазней гэтая тэза будзе развітая шырэй), што для яго робіцца звыклай справаю знаходзіць багата слаёў такіх кантэкстаў у адным i тым жа тэксце, i яго заўжды дзівіць i цешыць, калі ён адкрывае знаёмыя яму з іншых крыніц мовы ў знаёмых тэкстах, дзе на ix прысутнасць дагэтуль не звярталі ўвагі. Такія адкрыцці не заўсёды падвышаюць яго павагу да спосабаў, якімі тэксты чыталіся раней. 3 мовамі, якія ён адкрывае, ён знаёміцца праз начытанасць у разнастайных тэкстах, у выніку чаго распазнае ix прысутнасць i пачынае „вучыць” ix, як „вучаць” мову: гэта значыць, прызвычайваючыся чытаць (але не прамаўляць або пісаць) ix, ён даведваецца, што на ix можна прамовіць i як гэта на ix будзе выслоўлівацца. Тут узнікаюць сур’ёзныя праблемы, звязаныя з інтэрпрэтацыяй i гістарычнасцю, якія трэба будзе разгледзець; але цэнтральная тэма гэтага зборніка (The languages of political theory in Early Modern Europe. — Рэд.) патрабуе спярша звярнуцца да пытання, якім чынам можна вызначыць гэтыя мовы, ідыёмы або рыторыкі як гістарычныя феномены.

Калі пашукаць прыкладаў моваў, якія я маю на ўвазе, першымі на розум можа прыйсці — не як прывілеяваны або парадыгматычны, а як тыповы выпадак — мова сярэднявечнай схаластыкі, рэнесанснай эмблематыкі, біблійнай экзе­гезы, агульнага права, цывільнага права, класічнага рэспубліканства ці рэспубліканскага радыкалізму [commonwealth radicalism]; гэты спіс мае ўхіл у бок маіх уласных даследаванняў, якія, аднак, адразу штурхаюць мяне да спробы выйсці па-за яго межы. Сярод элементаў, якія складаюць яго на гэты момант, некаторыя, вядома, маюць вельмі інстытуцыйны характар; у ix адразу можна прызнаць мовы, якія ўжываюцца канкрэтнымі супольнасцямі ў сваім прафесійным дыскурсе — артыкуляцыю дзейнасці i інстытуцыйнай практыкі гэтых супольнасцяў. Важна, што палітычны дыскурс падтрымліваецца ў значнай меры святарамі i юрыстамі, прычым у такіх модусах, якія яны праз сваё службовае становішча могуць накідаць іншым; бо інтэлектуальныя колы [clerisies] звяртаюцца не толькі да свайго асяроддзя, — яны накідаюць свае эзатэрычныя мовы разнастайным фракцыям шырокае публікі [laities], часам спараджаючы ў гэтай апошняй выразную незадаволенасць. Сгварэнне i распаўсюджванне моваў, такім чынам, — у значнай меры справа вучоных аўтарытэтаў [clerical authority]; гэта гісторыя таго, як адукаваныя прафесіяналы пачалі спрычыняцца да кіравання справамі іншых людзей i забавязалі ix весці дыскурс на мовах, якія яны самі выпрацавалі; але ў той жа час — гісторыя таго, як шырокая публіка прыўлашчыла сабе прафесійныя ідыёмы дзеля непрафесійных мэтаў, пачала выкарыстоўваць ідыёмы з іншых крыніц, змяняючы ix уздзеянне, або выпрацавала рыторыку варожасці да накідання сабе мовы. Такім чынам, мы зауважаем антынамічнае выкарыстанне мовы: сітуацыю, калі падначаленыя выкарыстоўваюць мову тых, хто ix падначаліў, пазбаўляючы яе ўласцівых ёй сэнсаў i абяртаючы яе ўздзеянне на адваротнае. Экспрапрыяцыя i прыўлашчванне — важныя аспекты предмета нашых даследаванняў; я кажу гэта таму, што тыя, перад кім я ніколі не змагу дастаткова падкрэсліць, наколькі яны важныя, вечна абвінавачваюць мяне, быццам я адмаўляю ix важнасць.

Істотна, што даследаванне палітычнае мовы пачынаецца з моваў кіраўнічых групаў — моваў, якія артыкулююць клопаты гэтых групаў i вызначаюцца адпаведнай тэндэнцыйнасцю; але важна i тое, што чым болыы мова інстытуцыяналізуецца i робіцца публічнаю, тым больш яна робіцца даступнаю для задач самых розных моўцаў, якія артыкулююць самыя розныя клопаты. Гэтая дыверсіфікацыя ўзнікае ў рамках кіраўнічай групы, дзе звычайна вядзецца багата дыскусій; але застацца ў межах зыходнай адукаванай, прафесійнай i г.д. групы яна не можа. Здараецца, што мова пашырае