Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'

Артыкулы па тэме ‘Рэцэнзіі’

MAČIULIS, DANGIRAS / STALIŪNAS, DARIUS. Lithuanian Nationalism and the Vilnius Question, 1883–1940. Verlag Herder-Institut, Marburg, 2015. VI + 236 pp.

Лістапада 1, 2016 |

У 23 томе БГА (2016)
Праблема Вільні і Віленшчыны заўжды выклікала самыя розныя рэакцыі ў беларусаў. Рацыянальныя аргументы спрэчак пераплятаюцца тут з эмацыйнымі рэакцыямі. Сам горад, сёння сталіца Літвы, і тэрыторыі вакол яго мелі ў свой час (і маюць цяпер) вялікую сімвалічную значнасць. Чэслаў Мілаш, жыццё якога было звязана з гэтым горадам, наракаў на тое, што для людзей з тэрыторый, размешчаных па-за прасторай былога Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, назва гэтага горада і яго гістарычныя помнікі нічога не кажуць[1]. Яны не могуць зразумець таго эмацыйнага наcтрою, які вызначае характар дыскусій пра прыналежнасць горада і спадчыну розных культур і народаў у ім. Але для пэўнай колькасці інтэлектуалаў і простых людзей, якія жывуць у самой сучаснай Вільні і яе ваколіцах, а таксама для геаграфічных суседзяў сучаснай Літвы, асабліва беларусаў і палякаў, гэта зусім не так. З’яўленне ж новай кнігі прыадкрые для шырокага кола міжнароднай публікі адзін з гістарычных аспектаў гарачых дыскусій і пазнаёміць з літоўскім пунктам гледжання на Вільню.

Аналізаваная тут манаграфія фактычна ўпершыню на англійскай мове паказвае праблему месца Вільні і Віленшчыны менавіта ў літоўскім нацыянальным дыскурсе з улікам усіх тых зменаў, якія з ім адбыліся ў перыяд з канца XIX ст. да пачатку Другой сусветнай вайны.

Кніга “Літоўскі нацыяналізм і віленскае пытанне ў 1883–1940 г.” Дангіраса Мачуліса і Даруса Сталюнаса, двух вядучых спецыялістаў па новай гісторыі Літвы, апавядае пра тое, як ідэя невялікай групы інтэлектуалаў аб неабходнасці валодаць Вільняй і Віленскім краем ператварылася ў набытак масавай свядомасці (3), трансфармавалася ў стрыжнявую, а часам нават экзістэнцыяльную праблему, ад вырашэння якой залежаў ужо не толькі псіхалагічны камфорт, але і лёс цэлай дзяржавы і народа. Ідэя валодання Вільняй калі не стварыла Літву, то стала адной з цэнтральных матывавальных ідэалагем, якая дапамагала мабілізаваць як носьбітаў літоўскага нацыянальнага дыскурсу, так і адрасатаў іх агітацыі, шараговых літоўцаў. Чытаць далей →

Алена Маркова. Пакараць смерцю нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга*

Жніўня 20, 2016 |

У 23 томе БГА (2016)
У кнізе Пэра Андэрса Рудлінга “The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906–1931” (“Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму, 1906–1931”), якая выйшла летась у выдавецтве Пітсбургскага ўніверсітэта, паслядоўна аналізуюцца ўсе нацыянальныя ініцыятывы беларускіх інтэлектуальных элітаў, што вялі да стварэння і ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці (як у форме БНР, так і ў форме БССР / ССРБ) і ў той ці іншай форме развіваліся далей па абодва бакі савецкай мяжы аж да 1931 г.

Гэтыя ініцыятывы ў савецкай БССР (т. зв. “беларускім доме”) прымалі форму нацыянальнай палітыкі (беларусізацыі), а на беларускіх этнічных тэрыторыях у складзе Польшчы, далучаных пазней да СССР у 1939 г., у той час праходзіла актыўная палітычная мабілізацыя беларускага насельніцтва ў выніку паспяховай дзейнасці беларускіх масавых палітычных арганізацый (Беларуская сялянска-работніцкая грамада). Чытаць далей →

Юры Гардзееў. Заўвагі наконт вывучэння гісторыі самакіравання на беларускіх землях

Ліпеня 7, 2016 |

У 23 томе БГА (2016)
У 2013 г. убачыла свет манаграфія Сяргея Стрэнкоўскага, прысвечаная гісторыі гарадскога самакіравання на Беларусі ў канцы XIV – XVIII ст.[1]. Яе тыраж – адносна невялікі, 100 асобнікаў, што, магчыма, у выпадку навуковай працы апраўдана.

Рэцэнзаваная кніга (фактычна тэкст дысертацыі) складаецца з двух тамоў. У першай, аб’ёмнай па памеры (амаль 600 старонак), частцы аўтар змяшчае гістарыяграфічны агляд і тры раздзелы, у якіх асвятляюцца формы самакіравання беларускіх гарадоў, што не былі заснаваны на магдэбургскім праве ці гэтым правам валодалі. У апошнім раздзеле тома разглядаецца пытанне карпаратыўнай структураванасці гарадскога самакіравання. Зрэшты, у анатацыі да кнігі сцвярджаецца, што ў публікацыі праведзены аналіз розных відаў самакіравання (устаўнага, магдэбургскага), яго структуры. Другі том – гэта дадатак табліц, старанна апрацаваных аўтарам. Тэкст дапоўнены ілюстрацыйным блокам.

Ва “Уводзінах” аўтар фармулюе “мэты і задачы”, гаворачы пра факусаванне ўвагі на эвалюцыі самакіравання беларускіх гарадоў на храналагічным адрэзку чатырох стагоддзяў і яго арганізацыйна-функцыянальных праявах. Чытаць далей →

Einax, Rayk. Entstalinisierung auf Weißrussisch: Krisenbewältigung, sozioökonomische Dynamik und öffentliche Meinung in der Belorussischen Sowjetrepublik 1953–1965. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2014. 443 S.

Снежня 22, 2015 |


Нямецкае беларусазнаўства ўжо неаднойчы прапаноўвала выдатныя ўзоры інтэлектуальнай працы з беларускім матэрыялам. Такія даследаванні, як манаграфія Райнэра Лінднэра “Гісторыкі і ўлада” ці калектыўны (з удзелам беларускіх аўтараў, дзе гэтае сутыкненне двух цэхаў надае выданню адмысловае значэнне) “Падручнік па гісторыі Беларусі”[1] трывала ўвайшлі ў беларускі інтэлектуальны кантэкст. Намаганнямі Томаса Бона і іншых даследчыкаў у Гісэне паўстаў плённы асяродак па вывучэнні гісторыі і культуры Беларусі. Адзін з прыкладаў – манаграфія Райка Айнакса “Дэсталінізацыя па-беларуску: пераадоленне крызісу, сацыяльна-эканамічная дынаміка і грамадская мабілізацыя ў Савецкай Беларусі. 1953–1965”, якая выйшла ў шматабяцальнай серыі “Гістарычныя штудыі Беларусі”.

Ключавымі паняццямі працы Райка Айнакса выступаюць “сталінізм” і “дэсталінізацыя”, інакш кажучы, гаворка ідзе пра сталінскае грамадства ў пару падставовай адмены. Хада гэтай адмены – у цэнтры даследавання. Мэта, якую ставіць даследчык: “паказаць, што беларускае грамадства пасля 1953 г., у параўнанні з даваенным часам, зазнала значныя структурныя змены” (13). Да гэтага тэзіса прымыкае пытанне, наколькі ў БССР быў укаранёны сталінізм. У цэлым жа паказваецца развіццё савецкага грамадства пры даследаванні канкрэтна ўзятага выпадку (кейса). Чытаць далей →

ГАРДЗЕЕЎ, ЮРЫ.Тапанімія старажытнай Гародні (ХІІ–ХVІІІ стст.). Гародня, 2013. 189 с. (серыя “Гарадзенская бібліятэка”)

Лістапада 7, 2015 |


У 22 томе БГА (2015)
Інтэнсіўнае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі беларускай анамастыкі ў значнай ступені дазволіла паглыбіць яе тэарэтычныя асновы, пашырыць праблематыку і фактычную базу, удакладніць прынцыпы і метады даследавання. З’явілася вялікая колькасць работ, прысвечаных рознааспектнаму вывучэнню тапонімаў асобных рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў. Але пры ўсім багацці і разнастайнасці прац па беларускай тапаніміцы комплексныя даследаванні, у якіх раскрывалася б дынаміка тапанімічнай прасторы сучаснага беларускага горада ў яе сувязі з грамадска-палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, культурнымі і прыродна-геаграфічнымі рэаліямі, да цяперашняга часу не атрымалі сістэмнага і шырокага навуковага асвятлення. Большасць беларускіх тапанімічных даследаванняў адлюстроўвае сінхронны стан тапанімічных сістэм. Аднак сінхранія – гэта толькі адзін зрэз, які паказвае статычны стан сучасных найменняў, іх узаемную сувязь і абумоўленасць. Сінхранія не можа адказаць, як, калі і чаму склалася тая ці іншая сістэма або асобныя яе звёны, якія змяненні ўласныя назвы перажылі ў сваім развіцці. Для высвятлення ці хаця б гіпатэтычнага вызначэння агульнай тапанімічнай карціны той ці іншай этнічнай супольнасці або пэўнага населенага пункта неабходна глыбіннае асэнсаванне матэрыялу, што складае задачу гістарычнай тапанімікі. Назіранні над матэрыялам гістарычных дакументаў дазваляюць тапанімісту рабіць вывады пра тыповасць пэўных мадэляў у тую ці іншую эпоху, пра іх сувязь з гістарычнымі абставінамі. Пры гэтым абавязковая ўмова пры вывучэнні тапаніміі – выкарыстанне звестак розных навук (гісторыі, геаграфіі, мовазнаўства, этнаграфіі, археалогіі, этналогіі і інш.), што абумоўлена міждысцыплінарным характарам уласных геаграфічных назваў. У сувязі з гэтым манаграфія Юрыя Гардзеева “Тапанімія старажытнай Гародні (XII–XVIII стст.)” надзвычай актуальная, у ёй упершыню ў Беларусі прасочваецца гісторыя ўзнікнення, развіцця і трансфармацыі тапанімічнай сістэмы Гародні на вялікім храналагічным адрэзку – ад перыяду Сярэднявечча да Новага часу. Чытаць далей →

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.)

Ліпеня 18, 2015 |

У 22 томе БГА (2015)

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання: матэр. І Міжнар. навукова-практ. канферэнцыі (Мінск, 14–16 лістапада 2013 г.) / Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю ТАА «Інстытут рознічных тэхналогій “Менка”»; рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2014. 295 с.

У 2014 г. выйшаў у свет навуковы зборнік “Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання”. Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску 14–16 лістапада 2013 г. Унікальнасць выдання ў тым, што ініцыятарам правядзення канферэнцыі і выпуску зборніка выступіла прыватная кампанія “Менка”. Паводле меркавання аднаго з рэдактараў выдання Захара Шыбекі, гэта пакуль першы і адзіны такі прыклад у нашай краіне. Чытаць далей →

ДОЎНАР, ЛАРЫСА І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск: БДУКМ, 2012. 252 с.

Траўня 13, 2015 |

У 22 томе БГА (2015)


Сёння Ларыса Доўнар – адзін з найлепшых даследчыкаў гісторыі кнігі ў Беларусі. Яна працуе на кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а да нядаўняга часу з’яўлялася і галоўным бібліятэкарам Аддзела рэдкіх кніг ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, паспяхова спалучаючы даследаванні і выкладанне з практычнай работай непасрэдна з кнігамі як прафесійны бібліятэкар. Л. Доўнар выдатна спраўляецца з усімі ролямі і знаёміць студэнтаў і зацікаўленых чытачоў з гісторыяй кнігі ў Беларусі. Гэтая гісторыя часам досыць складаная з-за змянення дзяржаўных межаў і палітычнага ладу, а таксама з прычыны палітызацыі пытанняў мовы і пісьменства.

У рэцэнзаванай кнізе – дапаможніку для студэнтаў па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства” названага ўніверсітэта — аўтар у большасці выпадкаў паспяхова адказвае на вострыя пытанні, карыстаючыся метадам, які практыкавалі паслядоўнікі histoire croisée. Праўда, тут не згадваецца ні наватарскі падыход, ні сам тэрмін, які з нядаўняга часу стаў модным сярод сацыёлагаў у Заходняй Еўропе. Тым не менш Л. Доўнар скрупулёзна раскрывае сутнасць праблемы, карыстаючыся міждысцыплінарным падыходам. Аўтар усведамляе, што праекцыя сучасных межаў беларускай нацыянальнай дзяржавы на данацыянальнае мінулае анахранічная, і гэта непазбежна выклікала б супярэчнасці, з якімі трэба лічыцца. Чытаць далей →

Беларуская літаратура X–XV стст. / Укладанне, прадмова, каментарый, пераклад на беларускую мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. Мінск: Беларуская навука, 2010. 410 с.

Снежня 16, 2014 |

У 22 томе БГА (2015)


Беларуская літаратура X–XV стст. / Укладанне, прадмова, каментарый, пераклад на беларускую мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. Мінск: Беларуская навука, 2010. 410 с.

Тэма нашай рэцэнзіі – шэраг тэкстаў, надрукаваных доктарам філалагічных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Іванам Саверчанкам у хрэстаматыі пад выглядам рэканструкцыі аўтэнтычных хранікальных твораў XIV–XV ст. Гэта тэксты, якія І. Саверчанка пазіцыянуе ў прадмове як “яркія помнікі нацыянальнага прыгожага пісьменства” і нават узоры “беларускай гатычнай літаратуры” (с. 5): “Аповесць пра Гедзіміна”, “Запісы пра княжанне Альгерда”, “Аповесць пра вялікага князя Альгерда”, “Запісы пра княжанне Ягайлы”, “Аповесць пра Ягайлу”, “Летапіс княжання Вітаўта”, “Аповесць пра рыцарскія справы і ўчынкі Вітаўта Вялікага”. Чытаць далей →

Spojrzenie na polski Wrzesień 1939 roku / Pod redakcją TADEUSZA KONRACKIEGO. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2011. 180 s.

Сакавіка 19, 2014 |

У 20 томе БГА (2013)

Ці знойдзецца ў польскай гістарычнай навуцы больш папулярная тэма, чым падзеі верасня 1939 года? Ці калі-небудзь для польскіх даследчыкаў зменшыцца кола вострых праблем у разглядзе гэтай тэмы? Пакуль азначаныя пытанні гучаць рытарычна і змены інтанацыі ў бліжэйшы час не прадбачыцца.

Вось і ў чарговым выданні дэкларуецца “набліжэнне найменш вядомых (або асабліва важных пазнавальна) аспектаў падзей, якія адкрывалі Другую сусветную вайну” (7). Тэмы змешчаных пад адной вокладкай артыкулаў падабраны не сістэмна. Частка аспектаў сугучная, сінанімічная даследаванням гісторыкаў сучаснай Беларусі, але ёсць і не зусім прывычныя для нашага гістарыяграфічнага спектра. І тым больш цікава даведацца з уступу, што навука заходніх суседзяў пры Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук мае такі асобны аддзел, як Zakład Systemów Totalitarnych iDziejówIIWojny Światowej (аддзел таталітарных сістэм і дзеянняў Другой сусветнай вайны). Як гэта кантрастуе з аб’яднаннем, ушчыльненнем гуманітарных структур НАН Беларусі… Хоць тэма апошняй вайны ў нашай краіне і дасягненні савецкага часу ўзведзены ў ранг дзяржаўнай ідэалогіі, аднак навуковыя даследаванні, публіцыстычныя развагі ў афіцыёзным дыскурсе спыніліся, як стварыцца ўражанне, недзе ў 70-х г. мінулага стагоддзя – як у сэнсе метадалагічных і каштоўнасных падыходаў, так і ў сэнсе элементарнага ўмення думаць не па-местачковаму. Чытаць далей →

SAVCHENKO, ANDREW. Belarus – a Perpetual Borderland. Brill Academic Publishers, 2009. 239 p.

Лютага 6, 2014 |

У 20 томе БГА (2013)

Дысцыплінарную прыналежнасць сваёй кнігі аўтар апісвае як даволі эклектычную храналагічна структураваную працу на памежжы сацыялогіі і паліталогіі з некаторымі элементамі эканамічнага аналізу, раскіданымі па ўсім тэксце (с. ІХ). Выкарыстоўваючы адпаведныя тэорыі і канцэптуальныя рамкі, у якасці мэты кнігі аўтар называе даследаванне схільнасці Беларусі да захавання савецкіх сацыяльных структур і інстытуцый і тлумачэнне цяперашніх асаблівасцяў сацыяльнага і палітычнага ландшафту Беларусі праз даследаванне доўгай гісторыі краіны як памежжа (borderland) Расіі і Еўропы (тамсама). Чытаць далей →

VERKHOLANTSEV, JULIA. Ruthenica Bohemica: Ruthenian Translations from Czech in the Grand Duchy of Lithuania and Poland. Wien; Berlin: Lit, 2008 (Slavische Sprachgeschichte. Bd. 3). 215 S.

Студзеня 22, 2014 |

У 20 томе БГА (2013)

Рэцэнзаваная праца належыць маладой даследчыцы, расійскай эмігрантцы з Масквы, якая ў 2004 г. абараніла ў Каліфарнійскім універсітэце (Лос-Анжэлес) кандыдацкую дысертацыю па тэме манаграфіі. Навуковым кіраўніком Верхаланцавай выступіў лінгвіст з сусветным імем, акадэмік РАН і РАЕН Вячаслаў Іваноў (цяпер выкладае ў ЗША). Праўда, раней ён не займаўся вывучэннем старажытнай мовы і пісьменства беларусаў і ўкраінцаў, хоць апошнім часам раптам звярнуў увагу і на гэтую сферу. Сведчаннем яго зацікаўленняў стаў пакуль адзіны аглядны артыкул пра моўную стракатасць ВКЛ, які тройчы публікаваўся (з неістотнымі адрозненнямі)[1].

Чытаць далей →

Tożsamości zbiorowe Białorusinów / рod red. R. RADZIKA. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2012. 422 s.

Лістапада 17, 2013 |

У 20 томе БГА (2013)

Праблема калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў неаднаразова рабілася прадметам навуковага аналізу. У шэраг гэтых даследаванняў добра ўпісваецца манаграфія “Калектыўныя ідэнтычнасці беларусаў”, падрыхтаваная пад кіраўніцтвам прафесара Рышарда Радзіка. Рэцэнзаваная праца складаецца з 11 артыкулаў, напісаных палітолагамі, сацыёлагамі, антраполагамі, лінгвістамі, культуролагамі і журналістамі, што дазволіла ўсебакова разгледзець пытанне калектыўнай ідэнтычнасці сучасных беларусаў. Удзел даследчыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Чэхіі і ЗША гарантуе разнароднасць навуковых пазіцый. Структура працы празрыстая і цалкам здавальняльная з пункту гледжання структуры і пазнавальнасці. Пэўны недахоп манаграфіі ў тым, што некаторыя змешчаныя ў ёй артыкулы раней ужо публікаваліся ў іншых навуковых выданнях. Такая хіба часткова пазбаўляе рэцэнзаваную працу навізны. З іншага боку, мы атрымалі вартае ўвагі даследаванне, прысвечанае праблематыцы калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў і скіраванае перш за ўсё да польскіх чытачоў, што часткова апраўдвае прысутнасць раней публікаваных матэрыялаў, бо дагэтуль яны былі даступныя толькі вузкаму колу спецыялістаў у памянёнай сферы. Апрача таго, гэта адна з нямногіх у апошнія гады сінтэтычных прац, прысвечаных пытанню калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў, хоць у больш вузкіх аналітычных даследаваннях на гэтую тэму недахопу няма. Асобна варта падкрэсліць, што пры напісанні многіх артыкулаў былі скарыстаны вынікі эмпірычных даследаванняў, і гэта значна павышае навуковую каштоўнасць рэцэнзаванага выдання. Чытаць далей →

MARKOVÁ, ALENA. Sovětská bělorusizace jako cesta k národu: iluze nebo realita? Praha: Nakladatelství Lidové noviny, 2012. 261 s.

Верасня 10, 2013 |

У 20 томе БГА (2013)

Калі б  мы хацелі знайсці доказы таго, што  гістарычная навука выбірае свае тэмы не па іх значнасці, а ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры, то развіццё даследаванняў у галіне беларускай гісторыі паслужыла б гэтаму яскравым прыкладам. Бо калі сорак гадоў таму існавала толькі адна сур’ёзная аглядная манаграфія па беларускай нацыянальнай гісторыі, напісаная беларускім эмігрантам Нікаласам Вакарам (Nicolas Vakar), то на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў у “заходняй” гістарыяграфіі і паліталогіі выйшлі дзясяткі публікацый, прысвечаных беларускай праблематыцы. Гэта, вядома ж, нічога не змяняе ў тым, што як тады, так і цяпер існавала і існуе этнічная супольнасць – беларусы, роўна як і тое, што ў тэрыторыі іх пражывання было сваё мінулае і свая гісторыя. Аднак гэтае мінулае стала прадметам падвышанай цікавасці толькі ў той момант, калі Беларусь трывала ўвайшла ў палітычны дыскурс і стала аб’ектам сутыкнення часта процілеглых палітычных інтарэсаў. Чытаць далей →

Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'