БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Андрэй Ціхаміраў. Гісторыя нацыяналізму без нацыяналізму.


Булгаков, Валер. История белорусского национализма. Вильнюс: Ин­ститут белорусистики, 2006. — 331 с.

Праблема беларускага нацыяналізму i нацыятворчага працэсу — адна з асноўных для беларускай гуманістыкі. У большасці выпадкаў гэтае пытанне разглядаецца ў межах гістарычнай ці сацыялагічнай навукі і да нядаўняга часу не было предметам дастатковай рэфлексіі іншых дысцыплін. У філасофскім вымярэнні працэсам утварэння беларускай нацыі цікавіліся Ігнат Абдзіраловіч, Уладзімір Самойла, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Конан i іншыя. Спробы разгляду гэтай праблематыкі ў інтэрдысцыплінарным вымярэнні, як здаецца, патрабуюць прынамсі калектыўнай працы некалькіх аўтараў, спецыялістаў у сваіх галінах, але з агульнымі метадалагічнымі прынцыпамі i згодай наконт тэрміналогіі. Аднак, магчыма, праца аднаго аўтара значна спрашчае та­кое даследаванне, бо не патрабуе пастаянных кампрамісаў i дыскусій i дазваляе зразумела выказацца адной асобе.

Кніга Валера Булгакава[1] з’яўляецца пашыранай версіяй яго кандыдацкай дысертацыі, якую ён абараніў у Інстытуце філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны ў 2005 г. пад кіраўніцтвам Аксаны Забужко. Першапачатковай версіяй даследавання была неабароненая дысертацыя, напісаная пад кіраўніцтвам Любові Тарасюк на кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1998 г. Часткова матэрыял гэтай дысертацыі ўжо выкладаўся ў артыкуле Булгакава „Мой Багушэвіч»[2].

Рэцэнзаваная праца складаецца з прадмовы, уводзінаў, трох раздзелаў (адпаведна падзеленых на некалькі падраздзелаў), заключэння i пасляслоўя.

У прадмове аўтар зазначае, што кніга не мае навуковага характару ў акадэмічным сэнсе (а хутчэй — навукова-папулярны), што ў ёй не да канца вытрыманы адзіны стыль нарацыі, a таксама ёсць недахопы ў спасылках на крыніцы i літаратуру (якія, на думку аўтара, нават могуць спрасціць успрыманне кнігі масавым чытачом), але перадусім піша пра недастатковую адпаведнасць назвы працы зместу (на яго думку, гэта хутчэй перадгісторыя, чым уласна гісторыя нацыяналізму — с 13). Таксама В. Булгакаў адзначае ўласнае няпоўнае веданне літаратуры, выдадзенай на Беларусі па гэтай праблематыцы, метадалагічныя неда­хопы i выразны ўплыў украінскага навуковага дыскурсу на змест працы. У прадмове аўтар піша, што для гісторыка ідэі важная ўласна думка, а не яе дакладнае апісанне, гэткім чынам апраўдваючы недахопы ў навуковым апараце кнігі (12). Здаецца, аднак, што нават для гісторыка ідэі ці філосафа дакладнасць думкі — асноўная справа. На дум­ку Мішэля Фуко, гісторыя ідэі з’яўляецца, з аднаго боку, неканчаткова акрэсленай дысцыплінай (гэта не гісторыя навукі, але гісторыя недакладных ведаў, якія на працягу свайго існавання не атрымалі выгляду навукі), але, з другога боку, яна „мае на мэце даследаванне існуючых дысцыплін, ix апрацоўку i інтэрпрэтацыю»[3]. Даследаванне дэталяў часам дазваляе дакладна акрэсліць асноўную думку, не кажучы ўжо пра ўласна апісанне i аналіз, якія павінны дапамагаць разумению. Наяўнасць спасылак i іншага на­вуковага апарату — норма не толькі для спецыяльных навуковых тэкстаў, але i для філасофскіх.

У прадмове i ўводзінах („Этнічнасць, каланіялізм, нацыяналізм») Булгакаў прысвячае шмат месца паняццю „нацыяналізм» i яго рэабілітацыі для беларускага чытача, прызвы чаенага да негатыўнай афарбоўкі гэтага паняцця ў савецкай гуманітарнай навуцы i публіцыстыцы. Аўтар абапіраецца на вызначэнні Энтані Сміта, Ханса Кона, Эрнэста Рэнана, Эрнэста Гелнэра, Ліі Грынфельд, Міраслава Гроха i іншых аўтараў, крытыкуючы пры гэтым вызначэнне нацыяналізму ў Аляксандра Грыцанава за перэніялісцкі характар (г.зн., такі падыход да нацыі як структуры, што існуе з адвечных часоў) i негатыўнае стаўленне да нацыяналізму „малых народаў» (26). На думку Булгакава, такое вызна­чэнне нацыяналізму пярэчыць асноўным тэндэнцыям заходняй навукі. Аўтар ставіць асноўнай мэтай кнігі прэзентацыю тэзіса пра тое, што беларускі нацыяналізм у канцы XIX — пачатку XX ст. толькі пачаў фармавацца, i гэты працэс да сёння не скончыўся (27).

Наступная частка ўводзінаў прысвечана асноўным даследчыцкім пытанням, пастаўленым аўтарам, якія абапіраюцца на праграму даследавання нацыяналізму паводле Э. Сміта (35-37) i на асноўныя прынцыпы мадэрнісцкага падыходу да нацыі i нацыяналізму. Такім чынам, згодна з версіяй „мадэрністаў», для Булгакава гісторыя Беларусі — гэта гісторыя ўяўлення, a даследаванне беларускага нацыяналізму зводзіцца да вывучэння канструявання ўяўленняў пра Беларусь i беларускую культуру ў тэкстах (37-38). Панаванне перэніялісцкіх падыходаў у беларускім літаратуразнаўстве і загадзя вызначаных схем прывяло да скажэння ў разуменні гісторыі айчыннай літаратуры i нацыяналізму. На думку аўтара, ідэя пра заходнія ўплывы (у першую чаргу польскія) на развіццё нацыяналізму ў заходнім памежжы Расійскай імперыі няслушная, a ўключэнне польскамоўнай правінцыйнай літаратуры Беларусі ў канон беларускай з’яўляецца недарэчнасцю (39-41). Булгакаў збіраецца даказаць, што першым беларускім нацыяналістам быў прафесар Міхаіл Каяловіч, a расійскі праект вызначэння Беларусі як рэгіёну імперыі меў прагрэсіўнае значэнне (41-42). Побач з гэтым тэзісам ёсць i крытыка ідэалагічных схем, догматаў, „фактаграфізму i накаплення фактаў». Асноўным аб’ектам даследавання аўтар вызначае беларускую літаратуру, у першую чаргу творчасць Францішка Багушэвіча (44-45). Апошнія старонкі ўводзінаў прысвечаны каланіяльным i антыкаланіяльным дыскурсам (46-47).

Агульнае ўражанне ад уводзінаў дваістае: з аднаго боку — дастаткова вызначаныя метадалагічныя прынцыпы аўтара, мэты i аб’ект даследавання i крытыкі, з другога — не хапае іншых важных элементаў: дакладнага тлумачэння паняццяў „нацыя» i „этнас» i розніцы паміж імі (спроба такога тлумачэння зроблена, але яна недастатковая), разгорнутага тлумачэння паняццяў „каланіялізм», „раса», „мадэрнісцкі» i „перэніялісцкі» падыходы (дарэчы, у сацыялогіі больш приняты тэрмін „прымардыялісцкі падыход»[4]) i канкрэтных спасылак на працы некаторых аўтараў (тое, што яны „агульнавядомыя», не вызваляе ад патрэбы дакладнай спасылкі, бо нехта з чытачоў можа пра ix i не ведаць). Таксама ўражвае пэўная хаатычнасць нарацыі ўводзінаў (якая падаецца як метад — с. 44), што запавольвае чытанне самога тэксту i перашкаджае разумению працы. Можна пагадзіцца з аўтарам, што нагрувашчванне фактаў не дапамагае разумению сутнасці, але ж нават канцэптуальная праца павінна мець празрыстую структуру. Аднак ужо зусім нельга пагадзіцца з аўтарскай высновай пра адсутнасць у XIX ст. у польскай нацыі ўласнага палітычнага прадстаўніцтва i органаў рэалізацыі палітычнай волі (25-26). Польскія эліты мелі ўласныя прадстаўніцтвы ў выглядзе сеймаў ва ўсіх трох частках падзеленай краіны (праўда, у розны час), не кажучы ўжо пра існаванне Варшаўскага герцагства i Кракаўскай рэспублікі. У перыяд Царства Польскага да 1830 г. i аўтаноміі Галіцыі сеймы мелі даволі вялікія паўнамоцтвы.

Першы раздзел „Нацыя i нацыяналізм: дамадэрная i мадэрная парадыгмы» складаецца з трох падраздзелаў, першы з якіх — „Антычныя, сярэднявечныя i мадэрныя нацыі». Напачатку некалькі радкоў прысвечана паняццю нацыі ў антычным Рыме, a пазней — у Сярэднявеччы i Новым часе. Аналіз паняцця i ягонай эвалюцыі зроблены на падставепрац Петра Вандыча i Хагена Шульцэ. Асноўная ўвага засяроджана на паняцці нацыі ў Рэчы Паспалітай: у гэтым месцы аўтар апісвае працэс паланізацыі як крыніцу сацыяльных i культурных падзелаў „рускага народа»[5] краіны (г. зн. будучых украінцаў i беларусаў) i прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Тэзіс пра каталіцкі касцёл як асноўную крыніцу дамадэрнага нацыяналізму ў Рэчы Паспалітай (54) выклікае пэўныя заўвагі. Трывалая повязь каталіцкай канфесіі i прыналежнасці да польскай нацыі — гэта прадукт XIX ст. На развіццё польскай літаратурнай мовы, самасвядомасці моцна паўплывалі пратэстанцкія веравызнанні, асабліва ў часы Рэфармацыі. Контррэфармацыя пераняла нацыянальны элемент ад пратэстантаў, але трывалая повязь каталіцызму i польскасці замацавалася толькі пад час раздзелаў i вызваленчых паўстанняў (аднак не ва ўсіх рэгіёнах: пад нямецкай уладай у некаторых раёнах Сілезіі i Мазураў менавіта пратэстантызм пераняў ролю „польскай веры»).

Другі падраздзел „Мадэрныя нацыі: дзве еўрапейскія ідэі» аўтар прысвяціў разгляду разумення нацыі ў француз­скай i нямецкай думцы XVIII-XIX ст. Напачатку звернута ўвага на ролю культуры i дзяржавы ў аб’яднанні насельніцтва краіны i разбурэнні саслоўных межаў, далей ідзе гаворка пра наступствы Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. i аналізуюцца ідэі Мантэск’ё i абата Сіеса. Нямецкі сюжэт больш шырокі: апрача разумення „нацыі» ў нямецкай класічнай філасофіі (разглядаюцца дэфініцыі Канта, Гегеля, Гердэра, Фіхтэ) шмат увагі аддадзена стаўленню часткі гэтых аўтараў да славян i розніцы з французскім разумением нацыі. Асаблівая ўвага аддаецца значэнню мовы як кансалідоўнага фактара ў працах пералічаных філосафаў.

Трэці падраздзел распавядае пра станаўленне нацыяналізмаў ва Ўсходняй Еўропе i Pacii ў XIX ст., прычым большая частка — гэта аналіз польскага i расійскага нацыяналізмаў. Адразу кідаецца ў вочы велізарная праблема са спасылкамі i кампілятыўны характар гэтай часткі. Асабліва не хапае спасылкі на крыніцу інфармацыі на с 85 у сюжэце пра ўплыў ідэй Гердэра на Панцеляймона Куліша, што робіць тэзіс непацверджаным. Булгакаў разглядае розніцу паміж заходнееўрапейскім нацыяналізмам i нацыяналізмамі ва Ўсходняй Еўропе i Азіі (паводле Э. Гелнэра), тэзіс пра рэакцыйны характар польскай шляхты (паводле Бенедыкта Андэрсана) і, наадварот, тэзіс пра яе даспеласць (па­водле А. Забужко), праблему рэлігійнасці i секулярызму ў месіянізме Адама Міцкевіча (Булгакаў у гэтым месцы палемізуе з Забужко i лічыць месіянізм Міцкевіча дастаткова секулярызаваным, дзе рэлігійныя сімвалы маюць ужо іншы кантэкст). Далучэнне сялянства да мадэрнай польскай нацыі (таксама беларусаў i ўкраінцаў) i асіміляцыйны патэнцыял „польскага нацыянальнага праекта» разглядаюцца ў канцы часткі пра польскі нацыяналізм. Частка пра расійскі нацыяналізм напісана паводле прац розных аўтараў — Уладзіміра Кантара, Аляксандра Гершэнкрона, Роберта Ўортмана, Сеймура Бэйкера, Міраслава Шкандрыя i некаторых іншых. Адзначана агульнае запаволенне будаўніцтва нацыі, дамінаванне інтарэсаў імперыі, моцная сувязь нацыі i дзяржавы, повязь нацыі з паноўнай дынастыяй i ідэя пра непадзельнасць імперыі (запазычаная з французскай мадалі). Булгакаў звяртае ўвагу на M. Карамзіна як на аднаго з першых ідэолагаў расійскага нацыяналізму i на ідэю нясення цывілізацыі i мадэрнізацыі як сродку экспансіі (якая была запазычана з Нямеччыны i Польшчы). Таксама разглядаецца ўплыў ідэй Гердэра i іншых нямецкіх філосафаў на Хамякова i Кірыеўскага, ідэі М. Каткова, Ф. Дастаеўскага, спрэчкі заходнікаў i славянафілаў (аўтар спасылаецца на ўкраінскае выданне працы Анджэя Валіцкага[6]). Але, нягледзячы на цытаванне розных аўтараў, асноўны змест расійяналізмаў. Адразу кідаецца ў вочы велізарная праблема са спасылкамі i кампілятыўны характар гэтай часткі. Асабліва не хапае спасылкі на крыніцу інфармацыі на с 85 у сюжэце пра ўплыў ідэй Гердэра на Панцеляймона Куліша, што робіць тэзіс непацверджаным. Булгакаў разглядае розніцу паміж заходнееўрапейскім нацыяналізмам i нацыяналізмамі ва Ўсходняй Еўропе i Азіі (паводле Э. Гелнэра), тэзіс пра рэакцыйны характар польскай шляхты (паводле Бенедыкта Андэрсана) і, наадварот, тэзіс пра яе даспеласць (па­водле А. Забужко), праблему рэлігійнасці i секулярызму ў месіянізме Адама Міцкевіча (Булгакаў у гэтым месцы палемізуе з Забужко i лічыць месіянізм Міцкевіча дастаткова секулярызаваным, дзе рэлігійныя сімвалы маюць ужо іншы кантэкст). Далучэнне сялянства да мадэрнай польскай нацыі (таксама беларусаў i ўкраінцаў) i асіміляцыйны патэнцыял „польскага нацыянальнага праекта» разглядаюцца ў канцы часткі пра польскі нацыяналізм. Частка пра расійскі нацыяналізм напісана паводле прац розных аўтараў — Уладзіміра Кантара, Аляксандра Гершэнкрона, Роберта Ўортмана, Сеймура Бэйкера, Міраслава Шкандрыя i некаторых іншых. Адзначана агульнае запаволенне будаўніцтва нацыі, дамінаванне інтарэсаў імперыі, моцная сувязь нацыі i дзяржавы, повязь нацыі з паноўнай дынастыяй i ідэя пра непадзельнасць імперыі (запазычаная з французскай мадалі). Булгакаў звяртае ўвагу на M. Карамзіна як на аднаго з першых ідэолагаў расійскага нацыяналізму i на ідэю нясення цывілізацыі i мадэрнізацыі як сродку экспансіі (якая была запазычана з Нямеччыны i Польшчы). Таксама разглядаецца ўплыў ідэй Гердэра i іншых нямецкіх філосафаў на Хамякова i Кірыеўскага, ідэі М. Каткова, Ф. Дастаеўскага, спрэчкі заходнікаў i славянафілаў (аўтар спасылаецца на ўкраінскае выданне працы Анджэя Валіцкага[6]). Але, нягледзячы на цытаванне розных аўтараў, асноўны змест расійкі змяняючы Ўкраіну на Беларусь[10]. Польская літаратура арыенталізавала Беларусь, утварала нейкі міф пра яе экзатычнасць i адсталасць. Але варта нагадаць, што Польшча (як i ўся Ўсходняя Еўропа) у заходнееўрапейскім наратыве была таксама арыенталізаванай, i спосабы былі падобныя да тых, якія апісаў Эдвард Саід у „Арыенталізме»[11]. Аўтар далей даказвае свой тэзіс пра прымітывізацыю Беларусі ў польскай гуманістыцы, прыводзячы ў якасці прыкладу тэксты Яна Баршчэўскага, Аляксандра Рыпінскага, Ада­ма Міцкевіча i іншых. Частку прац гэтых аўтараў Булгакаў цытуе паводле артыкула Сяргея Токця (але не заўсёды на яго паслядоўна спасылаецца). Сцвярджаецца тэзіс пра тое, што Рыпінскага, Чачота i Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (які акрэсліваецца як польскі нацыяналіст; с 124) немагчыма залічыць да прадстаўнікоў беларускай літаратуры, бо ix творы не мелі ніякага эфекту для беларускага нацыянальнага будаўніцтва (123). Спасылаючыся зноў на Шкандрыя, Булгакаў палічыў, што пісьменства па-беларуску было для ix толькі рамантычнай модай („сублітаратурай») i жаданнем скараціць дыстанцыю паміж станамі, адначасна спосабам узмацнення культурнай гегемоніі палякаў на Бе­ларусь Цяжка пазбавіцца ўражання, што цытаты не адпавядаюць кантэксту, а сам факт напісання тэкстаў па-бела­руску ў XIX ст. сведчыць акурат пра ўзмацненне экспансіі. Для параўнання: не захавалася ніводнага беларускамоўнага літаратурнага тэксту „заходнерусаў» — яны карысталіся выключна рускай мовай. Можа, творы Аляксея Сгаражэнкі i Рыгора Кулжынскага трэба ўключыць у канон беларускай літаратуры[12] i вывучаць на мове арыгіналу?

Погляд на Беларусь з боку расійскай літаратуры быў, на думку Булгакава, падобны: адмаўленне патрэбы ў высокайкультуры і пабудове нацыі. Тут аўтар цытуе Ф. Булгарына (як, дарэчы, i Шкандрый), спасылаецца таксама на працы сучаснай „імперыялагічнай» школы ў расійскай гістарыяграфіі (Аляксея Мілера i Міхаіла Далбілава), а далей працягвае крытыку польскай культурнай экспансіі. Булгакаў пагаджаецца з тэзісам Б. Андэрсана пра эгаізм i рэакцыйнасць польскай шляхты (131), a польскі імперыялізм называе расісцкім (132). На жаль, што дакладна разумев аўтар пад паняццем расы, у кнізе не тлумачыцца. Тэзіс пра смерць беларускай мовы i літаратуры ў польскім i расійскім наратыве таксама запазычаны поўнасцю з кнігі Шкандрыя (як i папярэдні — Украіна замененая на Беларусь)[13](134). Далей аўтар працягвае крытыку прымардыялісцкага літаратуразнаўства (да якога ён залічвае М. Хаўстовіча, Я. Янушкевіча, I. Навуменку) за ацэнку польскай правінцыйнай беларускамоўнай літаратуры. На яго думку, для ўзмацнення кволай канструкцыі атаясамлення Баршчэўскага i Рыпінскага з сучаснай Беларуссю ўводзяцца розныя катэгорыі, напрыклад „ліцвінскай ідэнтычнасці», аўтарам якой чамусьці называецца С. Токць. Аўтаркай гэтай катэгорыі з’яўляецца Святлана Куль-Сяльверстава[14], a іншыя аўтары звычайна спасылаюцца на яе (апрача С. Токця, таксама A. Смалянчук[15]). „Ліцьвінская ідэнтычнасць», на яе думку, не з’яўляецца тоеснай з беларускай i прынцыпова ад яе адрозніваецца. Апошні момант раздзела — спрэчкі вакол ідэнтычнасці Вікенція Канстанціна Каліноўскага. Булгакаў на баку той канцэпцыі, што кіраўнік паўстання меў польскую свядомасць (гэта пацверджана адпаведнымі цытатамі), а ягоная роля для беларускага нацыяналізму нязначна адрозніваецца ад ролі Дуніна-Марцінкевіча (136-140). Аўтар робіць выснову, што беларуская мова не стала галоўным фактарам беларускага нацыяналізму i што для гэтага павінна было адбыцца новае канструяванне Беларусі як імперскай калоніі, як новай этнічнай i культурнай катэгорыі.

Тэзіс аб выключэнні Беларусі з інтэграцыйных наратываў імперыі ў першай палове XIX ст. дастаткова вядомы i ўзмоцнены рознымі даследаваннямі. Сапраўды, беларуская праблематыка была на перыферыі зацікаўленасці расійскіх вучоных, але нельга казаць пра поўную няўвагу да праблемы з ix боку. Уласна, палітыка Кацярыны II ужо была пачаткам зацікаўленасці, a існаванне цэлага шэрагу даследчыкаў Беларусі ў межах расійскай культуры ў 20-30-я г. XIX ст. (у першую чаргу Івана Грыгаровіча) сведчыць акурат пра цікавасць. Але не толькі мясцовыя нараджэнцы звярталі ўвагу на даследаванне Беларусі, Пётр Кепен ужо ў 1820 г. прапанаваў назваць дыялект рускай мовы, які распаўсюджаны на Беларусі (меліся на ўвазе Віцебская i Магілёўская губерні), „крывіцкім»[16]. Спробы акрэсліць Бе­ларусь шырэй былі i да прац Міхаіла Каяловіча. Невядомы аўтар кнігі „Взгляд на историю западной Руси», выдадзенай у 1848 г., называў Вялікае Княства Літоўскае беларускай дзяржавай i адзначаў дзяржаўнасць рускай мовы ў ім[17], а розніцу паміж расійцамі, беларусамі i ўкраінцамі тлумачыў знаходжаннем ix у розных палітычных арганізмах[18]. Таксама выразны быў уплыў чэшскай навукі, у першую чаргу твораў Паўла Ёзэфа Шафарыка, на якога аўтар „Взгляда» спасылаўся. Дарэчы, тэзіс пра прымітыўнасць i неразві тасць беларускай i ўкраінскай літаратур у гэты перыяд можна знайсці i ў Шафарыка, а не толькі ў польскіх аўтараў[19].

Другі падраздзел „Антыпольскі пераварот: Беларусь як прыгнечаная этнічная нацыя» прысвечаны якраз канструяванню ўяўленняў пра Беларусь у расійскім наратыве пасля паўстання 1863-1864 г. Аўтар пачаў з таго, што пасля Крымскай вайны „этнакультурны i расісцкі нацыяналізм» быў асноўнай сілай для славянафілаў i пецярбургскай бюракратыі. Праект будаўніцтва новай „агульнарускай» ідэнтычнасці патрабаваў інстытуцыялізацыі беларусаў i блакіроўкі прыняцця імі польскай ідэнтычнасці (142). Вызваленне славянскіх народаў патрабавала акрэслення ix межаў, у тым ліку этнічных межаў беларусаў i палякаў. Аўтар у аналізе імперскага дыскурсу абапіраецца на працы М. Далбілава, але зноў-такі не заўсёды ёсць адпаведныя спасылкі. Таксама няма спасылкі на тэзіс А. Гільфердынга пра пошук „беларускага Шаўчэнкі» (144)20. Абмежаванне ўплываў „паланізму» было важнай мэтай для расійскай прапаганды, канчатковай мэтай — гвалтоўная асіміляцыя беларусаў (146-147). Булгакаў шмат увагі аддае высвятленню ролі М. Каяловіча ва ўтварэнні імперскага дыс­курсу пра Беларусь. Для аўтара Каяловіч — гэта „імперска-легітымісцкі маралізатар, рэалістычны расіст i рамантычны нацыяналіст, які выкарыстоўваў характэрную для нацыяналізму таго часу катэгорыю арганічнасці, у якім дзякуючы дакладнай увазе да нацыянальнага пытання адчуваецца заходнік» (148-149). Паўстанне абумовіла вялікую зацікаўленасць расійскай публікі да беларускай тэмы, навуковую i публіцыстычную кар’еру Каяловіча i яго школы, вядомай пад назвай „заходнерусізму». На думку Булгакава, тасць беларускай i ўкраінскай літаратур у гэты перыяд можна знайсці i ў Шафарыка, а не толькі ў польскіх аўтараў[19].

Другі падраздзел „Антыпольскі пераварот: Беларусь як прыгнечаная этнічная нацыя» прысвечаны якраз канструяванню ўяўленняў пра Беларусь у расійскім наратыве пасля паўстання 1863-1864 г. Аўтар пачаў з таго, што пасля Крымскай вайны „этнакультурны i расісцкі нацыяналізм» быў асноўнай сілай для славянафілаў i пецярбургскай бюракратыі. Праект будаўніцтва новай „агульнарускай» ідэнтычнасці патрабаваў інстытуцыялізацыі беларусаў i блакіроўкі прыняцця імі польскай ідэнтычнасці (142). Вызваленне славянскіх народаў патрабавала акрэслення ix межаў, у тым ліку этнічных межаў беларусаў i палякаў. Аўтар у аналізе імперскага дыскурсу абапіраецца на працы М. Далбілава, але зноў-такі не заўсёды ёсць адпаведныя спасылкі. Таксама няма спасылкі на тэзіс А. Гільфердынга пра пошук „беларускага Шаўчэнкі» (144)[20]. Абмежаванне ўплываў „паланізму» было важнай мэтай для расійскай прапаганды, канчатковай мэтай — гвалтоўная асіміляцыя беларусаў (146-147). Булгакаў шмат увагі аддае высвятленню ролі М. Каяловіча ва ўтварэнні імперскага дыс­курсу пра Беларусь. Для аўтара Каяловіч — гэта „імперска-легітымісцкі маралізатар, рэалістычны расіст i рамантычны нацыяналіст, які выкарыстоўваў характэрную для нацыяналізму таго часу катэгорыю арганічнасці, у якім дзякуючы дакладнай увазе да нацыянальнага пытання адчуваецца заходнік» (148-149). Паўстанне абумовіла вялікую зацікаўленасць расійскай публікі да беларускай тэмы, навуковую i публіцыстычную кар’еру Каяловіча i яго школы, вядомай пад назвай „заходнерусізму». На думку Булгакава, публікацыі 1998-1999 г. напісаў пра гэта вельмі выразна[21]. Уласна творчая спадчына Каяловіча вельмі полісемантычная, i ў ёй можна знайсці пацверджанне розных тэзісаў. Але ў агульным дыскурсе „заходнерусізму» беларусы як супольнасць не былі дамінавальнай структурай для разважанняў. Часцей за ўсё меўся на ўвазе „заходне-рускі чалавек», i назва „Заходняя Русь/Расія» дамінавала над назвай „Беларусь» (асабліва гэта відаць у публіцыстыцы „Вестника Западной России»). Апрача таго, у „Заходнюю Русь/Расію» ўключалася i „Маларосія» (яе як захавальніцу рускай спадчыны Каяловіч паважаў больш, чым Беларусь). Болыы паслядоўна ўжываў назву „беларус» Павел Баброўскі, з якім якраз Каяловіч моцна палемізаваў (бо хутчэй Баброўскі здымаў рэлігійны бар’ер паміж каталікамі i праваслаўнымі, чым Каяловіч, для якога рэлігійны фактар быў асноўным)[22]. У разважаннях Булгакава вакол расійскага наратыву здзіўляе таксама поўнае ігнараванне наймення „Северо-Запад­ный край». „Заходне-русы» яго дастаткова часта ўжывалі, не кажучы ўжо пра дзяржаўную адміністрацыю. Дадаткова трэба адзначыць сучасны аналіз „заходнерускай» гістарыяграфіі XIX — пачатку XX ст. аўтарства Аляксандра Літвінскага і Дзмітрыя Карава[23], дзе значна шырэй асветленададзеная праблема. Аднак варта пагадзіцца з думкай Булгакава пра значэнне „заходнерусізму» для будавання бела­рускага нацыянальнага наратыву і, можна дадаць, — комплекснага вывучэння гэтай школы (i не толькі ў межах бе­ларускага кантэксту, a таксама ўкраінскага i расійскага) i аналізу яе ўплываў на сучаснасць.

Трэці падраздзел — „Нечаканы вынік канструявання новага імперскага рэгіёну: узнікненне беларускага нацыяналізму» распавядае хутчэй пра каланіяльны наратыў Расійскай імперыі ў другой палове XIX ст., чым пра ўласна ўзнікненне беларускага нацыяналізму. Аўтар звяртае ўвагу на накапленне ведаў пра Беларусь, канструяванне новых, адрозных ад польскіх, прэзентацый Беларусі, якія павінны былі дапамагаць працэсу асіміляцыі, блакаваць інстытуцыялізацыю беларускай мовы i культуры i маркіраваць адпаведным чынам ворагаў (162-167). Асобна разглядаецца стаўленне да беларускай мовы i яе поўнае выцясненне з пісьмовага ўжытку, а таксама тэзіс пра непатрэбнасць i „натуральнее» адміранне мовы, які масава быў засвоены беларусамі (169-172). Таксама аўтар аналізуе каланіяльную антрапалогію, добрымі прыкладамі якой был! верш М. Някрасава „Железная дорога» i праца Адама Багдановіча пра этнаграфію беларусаў (173-176). Значнае месца аўтар адводзіць працам П. Бяссонава i яго пастулату пра росквіт Беларусі ў мінулым i немагчымасць яе адраджэння (179-181) (але трэба сказаць, што такога ж тыпу разважанні былі i ў Шафарыка, i ў аўтара „Взгляда на историю…», пра што ішла гаворка раней). Булгакаў адзначае падвоены характер расійскай рэпрэзентацыі Беларусі — як калоніі i адначасна як нечага асаблівага. Важны для яго перыяд — два апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. з творчасцю беларускіх народнікаў. Выснова гэтага падраздзела — беларускі нацыяналізм стаў магчымы пасля імперскага сканструявання рэгіёну, таму што ў самой парадыгме імперыі закладзена яе разбурэнне i стымуляцыя новых нацый. Аўтар параўноўвае беларускую сітуацыю з Азіяй і Афрыкай (187-189).

Трэці раздзел „Францішак Багушэвіч і міф беларускага адраджэння» — зыходны для аўтара, a папярэднія развагібылі уступам да яго. Пад уплывам думкі Рыгора Грабовіча пра Шаўчэнку як нацыянальнага генія i прарока Булгакаў звяртаецца да постаці i ідэй Францішка Багушэвіча. Раздзел мае ўводзіны i чатыры падраздзелы.

Уводзіны складаюцца з паслядоўнага аналізу розных характарыстык творчасці Багушэвіча ў літаратуразнаўстве. Першая з ix разглядае Багушэвіча як пачынальніка сучаснай беларускай літаратуры (В. Ластоўскі, 3. Жылуновіч, К. Сваяк, А. Бабарэка, А. Адамовіч), другая — як бацьку беларускага адраджэння. У гэтым месцы аўтар спыняецца падрабязна на нарматыўнасці разумення Багушэвіча як пачынальніка нацыяналізму i цэнзураванні ягонай творчасці ў таталітарным i посттаталітарным літаратуразнаўстве (аўтар крытыкуе працы R Шкрабы, В. Барысенкі, Я. Яршова-Мазурава). На думку Булгакава, улада пачала ўсхваленне Багушэвіча, каб яго перасталі шанаваць. Трэцяя i чацвёртая характарыстыкі — Багушэвіч як дробнабуржуазны дэмакрат-рэвалюцыянер або утапічны сялянскі сацыяліст. Пяты погляд — Багушэвіч як нацыянальны прарок. Паводле Бул­гакава, гэты тэзіс надуманы, бо сам Багушэвіч не выступаў за незалежнасць Беларусі, i гэта супярэчыць ягонай польскай ідэнтычнасці (202). Шосты тэзіс пра паэта як агульна-прызнанага рэаліста, які паўплываў на далейшае развіццё беларускай літаратуры, таксама, паводле аўтара, з’яўляецца надта моцным абагульненнем, бо напачатку Янка Купала i Якуб Колас прадукавалі каланіяльныя міфы (204-205). Булгакаў лічыць, што Багушэвіч быў нецікавы для афіцыйнага літаратуразнаўства, а сам яго складаны феномен патрабуе набліжэння i належнага прачытання (206-207).

Першы падраздзел прысвечаны аналізу прадмовы да „Дудкі беларускай». Аўтар засяродзіў увагу на творчасці Багушэвіча як на наданні народу ўласнага голасу i абвяржэнні каланіяльнай нарацыі. Творчасць павінна спрычыніцца да вызвалення. Асобна разглядаецца геаграфічны кампанент прадмовы (канструяванне вобраза Іншага, прыналежнасць Беларусі да Еўропы, Беларусь як неалагізм), гістарычны (унікальнасць уласнай гісторыі i лекаванне народа), моўны (сакралізацыя мовы як жыццёвай энергіі). Значныммомантам з’яўляецца падкрэсленне ўкраінскага уплыву на Багушэвіча: аўтар паказвае запазычанні з Шаўчэнкі, ацэньвае вагу ўкраінскага нацыяналізму як каласальнага вопыту для беларускага (гатовыя мадэлі, месіянізм, міфалагізм) (220-225). Прадмова да „Дудкі беларускай» таксама стварае міф беларускага адраджэння, дзе галоўным становіцца не гістарычная прэзентацыя Полацка і Літвы, а Беларусь, такім чынам — сакральная i пазагістарычная каштоўнасць (230-233). Сам тэкст прадмовы, на думку аўтара, — полісемантычны, дазваляе знайсці яшчэ адзін, закрыты сэнс (228). Асобна Булгакаў вылучае антыкаланіяльны наратыў прадмовы: адмаўленне адзінства расійскай дзяржавы, прэтэнзій на „агульнарускую» ідэнтычнасць, каланіяльных уяўленняў пра беларускую мову i культуру, легітымнасці падпарадкавання, добраахвотнасці злучэння Беларусі i Pacii. Расія паўстае тут выключна як знешняя сіла.

Нарацыя другога падраздзела сканцэнтравана на прадмове да зборніка „Смык беларускі», якая таксама як i папярэдняя напісана ў форме нацыянальнага катэхізіса. Булгакаў вылучае стымуляцыю традыцыі i шанаванне мовы (значнасць вуснай творчасці, асабліва песні), ідэалагічны канфлікт з папярэдняй літаратурнай традыцыяй (крытыка Дуніна-Марцінкевіча, адмаўленне „сублітаратурнага» падыходу), метад знешняй нарацыі (карыстанне псеўданімамі, у адрозненне ад Куліша i Шаўчэнкі). Псеўданімы Багушэвіча трактуюцца Булгакавым як умоўная маска, а не як прыкрыццё для польскага нацыяналіста (240).

У трэцім падраздзеле „Уводзіны ў паэзію Багушэвіча» аналізуецца структура i асноўныя сюжэты Багушэвічавых вершаў. Найбольш знаходзіць аўтар рамантычных струк­тур: катэгорыі „музычнага», горада (і яго адмаўлення), дэпрэсіі, канфлікту, антыфемінізму, чакання зменаў, пошуку праўды, вострага перажывання дэгуманізацыі грамадства. Важным элементам выступае таксама гістарычная свядомасць (ці дакладней — яе адсутнасць у наратараў): няскончанасць пераўтварэння „тутэйшых» у палякаў, адсутнасць антысеміцкага дыскурсу i вобраза літоўца. Паводле Булгакава, раскрыццё нацыянальнай свядомасці ў наратараў набліжаецца да ўкраінскай мадэлі — адмаўлення іншых нацыянальных ідэнтычнасцяў (257). Паэзія таксама працягвае стварэнне нацыянальнага міфа, дзе ў якасці галоўнага выступав месіянісцкі сюжэт пра тое, што сапраўдная Бела­русь будзе ў будучыні i яна павінна прайсці тры стадыі — ад ідэальнай мінуўшчыны да ідэальнай будучыні. „Сёння» ўспрымаецца ў паэтыцы Багушэвіча як глыбокая дысгармонія i канфлікт (258).

Асноўны сюжэт чацвёртага падраздзела „Deus ex machi­na» — крытыка трактовак Багушэвіча як прадстаўніка польскага нацыяналізму. Аўтар падкрэслівае складанасць фено­мена Багушэвіча i абарону ўяўленняў XIX ст. (наяўнасць некалькіх ідэнтычнасцяў) перад непатрэбнай мадэрнізацыяй. Булгакаў паслядоўна крытыкуе польскіх аўтараў (Леона Васілеўскага, Шчэснага Браноўскага, Сганіслава Эльскага i іншых) за прыпісванне Багушэвічу польскай свядомасці. Не менш рэзка Булгакаў адгукаецца на падобныя тэзісы з боку Юрыя Туронка i Яўгена Мірановіча (260-261), але адначасна прызнае, што яны не пазбаўлены падстаў. Узнікае толькі пытанне, чаму Багушэвіч з польскай свядомасцю i тэкстамі па-беларуску — гэга складаны феномен, а Чачот i Дунін-Марцінкевіч з падобнымі характарыстыкамі — чыстыя польскія нацыяналісты? Адказам на гэткую магчымую непаслядоўнасць павінны быць наступныя аўтарскія разважанні. Прыводзячы прыклады з украінскай гісторыі, аўтар даводзіць існаванне падвоеных ідэнтычнасцяў, a ў ягоным разуменні якраз Багушэвіч не ўпісваў беларускай ідэнтычнасці ў польскую як больш шырокую. Сутнасным адрозненнем Багушэвіча ад Дуніна-Марцінкевіча была гуманізацыя беларуса-селяніна, ранейшага аб’екта, які становіцца суб’ектам літаратуры. На першае месца ставяцца сацыяльныя адрозненні, а не моўныя. На думку Булгакава, беларуская культура не лінгвацэнтрычная, a міфацэнтрычная (266). Ідэі Багушэвіча (нацыянальнага генія) залажылі базу пад беларускі нацыяналізм як цэласны светапогляд i паўплывалі на пачатку XX ст. на „двух эфектыўных беларускіх нацыяналістаў» — Вацлава Іваноўскага i Івана Луцкевіча. Менавіта яны, паводле Булгакава, залажылі мадэрную беларускую літаратуру, ідэнтычнасць i палітычную думку (269).

Заключэнне складаецца з аўтарскіх высноваў аб прычынах запаволенасці беларускага нацыяналізму, які, карыстаючыся тэрміналогіяй М. Гроха, Булгакаў прапануе кваліфікаваць як не запознены, а як дэзінтэграваны (304). Аўтар пералічвае розныя прапановы прычын запозненасці бела­рускага нацыяналізму: камунікатыўныя, культурныя, рэлігійныя, эканамічныя, матэрыяльныя, элітарныя, адукацыйныя. Далей даволі разгорнута Булгакаў пераказвае разважанні Сцівена Гуц’е (277-282), Паўла Церашковіча (282-287), Рышарда Радзіка (288-291) на гэтую тэму. Менавіта тэорыі гістарычнай сацыялогіі сталі штуршком для аўтарскай крытыкі прычын запаволенасці. Асабліва шмат запазычанняў з тэкстаў П. Церашковіча, дзе частка пацверджана адпаведнымі спасылкамі, а частка — не (283, 285, 286, 287). Такім чынам, часам цяжка зарыентавацца, дзе падаюцца цытаты (поўныя ці пераробленыя) з Церашковіча, а дзе знаходзіцца ўласна каментар Булгакава. Вельмі крытычна аўтар адносіцца да галоўных тэзісаў Р. Радзіка. Для Булгакава тэорыі польскага сацыёлага — гэта прыклад каланіяльнай логікі i расісцкага падыходу да беларусаў як самай слабой нацыі Еўропы, якая мае бедную i недаразвітую па змесце культуру (288). Тэзіс R Радзіка пра культуртрэгерскую місію Польшчы — гэта таксама прадукт польскага нацыянальнага міфа (295). Далей аўтар паслядоўна крытыкуе i адмаўляе пералічаныя вышэй перадумовы i прычыны запаволенасці: вайсковыя, камунікатыўныя i энергетычныя інтэрпрэтацыі на яго думку — абстрактныя канструкцыі, культурныя трактоўкі — таксама не пераконваюць, а зводзяцца да схаластычных дыспутаў вакол саманазвы i яе змены (291). Падобным чынам роля уніяцкай царквы беспадстаўна пераацэньваецца, эканамічныя фактары адводзяць у цень барацьбу нацыянальных дыскурсаў, a элітныя трактоўкі механічна перанесены з заходніх тэорый (292). Тэорыя „П’емонта» (дакладней, адсутнасць яго ў беларусаў) таксама не тлумачыць прычын узнікнення ўкраінскага нацыяналізму, бо ён з’явіўся якраз на ўсходзе Ўкраіны(294). Сацыялагічныя трактоўкі i параўнанне ўкраінскага i беларускага нацыяналізмаў у XIX ст. таксама непрымальныя для Булгакава (294). Моцнай крытыцы падвяргаецца зноў I. Бабкоў за „тэлеалагічны падыход» (нацыя як прадукт гістарычнага шляху i падгон пачатку беларускага нацыяналізму да моманту з’яўлення нейкай беларускамоўнай літаратуры — паводле Булгакава), а разам з ім Раман Шпарлюк i Джон Сгэнлі. Па версіі аўтара, больш рэалістычна падышоў да праблемы Якаў Трашчанок, які звязаў пачатак беларускага нацыяналізму з 80-мі гг. XIX ст. (297). Ідэйныя, а не матэрыяльныя прычыны аб’вяшчаюцца аўтарам асноўнымі. На думку Булгакава, беларускія аўтары архаізуюць беларускі нацыяналізм (што праяўляецца ў выцясненні памяці пра рускую спадчыну i Полацкае княства, прымітыўнай кампенсацыі ў выглядзе „беларусізацыі» Міндоўга i Вітаўта), заходнія ж яго тыпізуюць i стараюцца ўпісаць у агульнаеўрапейскія межы (298-299).

Аўтар вылучыў пяць прычын узнікнення беларускага нацыяналізму: 1) канструкцыю імперскага рэгіёну „Беларусь»; 2) украінскія інспірацыі; 3) заходнееўрапейскія інспірацыі; 4) крызіс польскага нацыяналізму пасля 1863 г. i дазвол на будаўніцтва ўласных ідэнтычнасцяў для Беларусі, Украіны i Літвы; 5) індывідуальную псіхалогію Багушэвіча, крызіс ягонай уласнай польскай ідэнтычнасці (300-301). Такім чынам, гісторыя беларускага нацыяналізму налічвае каля 150 гадоў, a адставанне яго ад украінскага — каля 60-80 гадоў (302). Беларускі нацыяналізм з’явіўся адначасова з азіяцкім i афрыканскім, што сведчыць пра яго унікальнасць (304), але ён меў моцных канкурэнтаў у выглядзе польскага (у Заходняй Беларусі), расійскага, украінскага (на Заходнім Палессі) нацыянальных праектаў. Храналагічна беларускі праект быў апошнім, а яго слабасць была ў больш моцным уздзеянні польскага i расійскага (306-310). Аднак аўтар не да канца паслядоўны: на с. 305 ён піша, што сутнасна не было канкурэнцыі паміж расійскім i беларускім праектамі, а на с. 310 існаванне такой канкурэнцыі пацвярджаецца.

Апошняй часткай кнігі стала пасляслоўе, дзе аўтар разгорнута i часам эмацыйна дыягназуе сучасную сітуацыюБеларусі з некаторымі гістарычнымі экскурсамі. Моцна кідаецца ў вочы чарговая непаслядоўнасць: вышэй аўтар крытыкаваў камунікатыўны i элітарны спосаб тлумачэння запаволенасці, а тут раптам піша, што i ў 1917 г. беларускі нацыяналізм быў хімерай, што ён пачаў развівацца толькі з 1905-1907 г., меў вузкія каналы распаўсюджвання i быў пазбаўлены эліты (313). У дадатак гэты новы тэзіс спалучаецца з чарговай крытыкай ідэй I. Бабкова (312). Далейшыя фрагменты пасляслоўя прысвечаныя аналізу сітуацыі беларускай культуры i самасвядомасці з 1930-х г., уплыву таталітарнай ідэалогіі на асіміляцыю беларусаў, палітыцы „жорсткага культурнага апартэіду» (322) у дачыненні да бе­ларускай мовы i культуры. Цікавым здаецца i аналіз польскай меншасці на Беларусі як рускамоўных палякаў беларускага паходжання, якія палаюць вострай нянавісцю да беларускай мовы. Пры гэтым Булгакаў кажа пра тое, што беларускія палякі заслугоўваюць павагі, але каталіцкі клер на Гарадзеншчыне не дапускае беларускай мовы ў касцёл (317). Цяжка пагадзіцца з такім „аналізам», дзе больш абагульненняў i стэрэатыпаў, чым нават элементарных ведаў. Вельмі цікава, чаму няма ў кнізе закідаў у бок праваслаўнай царквы наконт моўнага пытання (дарэчы, мова для Булгакава не з’яўляецца важным фактарам беларускага нацыяналізму, а па ягоных прагнозах — нават знішчэнне мовы не прывядзе да знікнення нацыяналізму — гл. с 327) ?

„Гісторыя беларускага нацыяналізму» Валера Булгакава з’яўляецца цікавым канцэптуальным даследаваннем у межах мадэрнай тэорыі нацыі i нацыяналізму, якое можа спрычыніцца да далейшай дыскусіі вакол нацыянальнага будаўніцтва беларусаў. Даследаванне выходзіць па-за межы навуковага гістарычнага i сацыялагічнага аналізу, спалучае ў сабе элементы розных нарацый, асабліва літаратуразнаўчых (якія былі зыходнымі пры напісанні кнігі), філасофскіх i футуралагічных. Вялікая праблема кнігі (і аўтар пра гэта ведае) — недастатковасць навуковага апарату (адсутнасць спасылак, бібліяграфіі, паказальніка імёнаў i назваў). Апрача таго, непаслядоўнасць высноваў i тэндэнцыйнасць падбору фактаў да загадзя прынятай канцэпцыі, наяў насць некалькіх жанраў нарацыі робіць працу не да канца празрыстай для чытача (асабліва чытача масавага, для якога прызначаецца кніга, не абазнанага ў тэорыях i паняццях сучаснага заходняга грамадазнаўства). Частка выказаных ідэй недастаткова даведзена i слаба абгрунтавана, а аутарскія пабудовы (перадусім у гістарычнай частцы) абапіраюцца на гістарыяграфію, а не на вывучэнне крыніц.

Варшава                                             

Андрэй Ціхаміраў


[1] Цягам 2006 г. вышила два выданні кнігі: спачатку па-руску, а пазней па-беларуску. Я спасылаюся на выданне на рускай мове.
[2] Булгакаў Валерка. Мой Багушэвіч // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. С.-Петербург: Невский простор, 2003. С. 328-351.
[3] Foucault M. Archeologia wiedzy. Warszawa: PIW, 1977. S. 170 (польскае выданне працы „Археалогія ведаў» — „Archéologie du savoir», першае выданне ў 1969 г.).
[4] Гл.: Касьянов Г. Теоріі нації та націоналізму. Київ: Либідь, 1999. С 80-91.
[5] У сучаснай расійскай гістарыяграфіі (асабліва ў г. зв. „імперыялогіі») больш ўжываецца паняцце „русінская нацыя» ці „русінскі народ», гл.: Западные окраины Российской империи / Под ред. М. Долбилова, А. Миллера. Москва: НЛО, 2006.
[6] Валіцькїй А. В полоні консервативної утопіі. Структура i вйдозмінй російського слов’янофільства. Київ: Основи, 1998 (апошняе польскае выданне: Walicki A. W kręgu konserwatywnej utopii. Struktura i prze­miany rosyjskiego słowianofilstwa. Warszawa: PWN, 2002).
[7] Шкандрій М. В обіймах імперії. Російська i українська літературиновітньоії доби. Кїів: Факт, 2004.
[8] Тамсама. С. 39-40.
[9] Белы A. Хроніка Белай Русі. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай на­звы. Мінск, 2000.
[10] Шкандрій М. В обіймах імперії. Російська i українська літературиновітньоії доби. С 28-29.
[11] Пра гэта болын падрабязна ў новай кнізе Мар’і Яніён: Janion M.Niesamowita Słowiańszczyzna. Fantazmaty literatury. Kraków: Wyd. Lite­rackie, 2006.
[12] Асабліва цікавымі будуць п’еса Е Кулжынскага „Пред мятежом» (Драма в 2-х действиях. Действие происходит в уездном городке западной России) // Вестник западной России. Кн. 9. Т. 3. 1865/1866. Отд. 4. С. 223-250, а таксама апавяданне А. Сгаражэнкі „Эпизод из поез­док по северо-западному краю России» // Вестник западной России. Кн. 5. Т. 2. 1865/1866. Отд. 4. С. 115-130.
[13] Гл.: Шкандрій M. В обіймах імперії… С. 63—64.
[14] Куль-Сяльверстава С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў i культур. Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая паловаXVIII ст. — 1820-я гады). Мінск, 2000. С. 228-232.
[15] Смалянчук А. Паміж краёвасцю i нацыянальнай ідэяй: Польскі pyx набеларускіх i літоўскіх землях 1864-1917 г. Гродна, 2001. С. 39-40.
[16] Кеппен П. Обозрение всех языков и наречий, составленное Г Ф. П. Аделунгом. С.-Петербург, 1820. С. 22.
[17] Взгляд на историю западной Руси. С.-Петербург, 1848. С. 36-37 (дарэчы,гэтая праца знаходзіцца амаль па-за ўвагай беларускай гістарыяграфіі, калі не лічыць манаграфіі 3. Капыскага i В. Чапко: Копысский 3.Ю., Чепко В. В. Историография БССР (эпоха феодализма) / Под ред.Я. Н. Марата. Мінск, 1986. С. 16-17).
[18] Тамсама. С. 11.
[19] Šafařík P. J. Slowanský národopis. Praha, 1849. S. 27-27, 31-32.
[20] Тут да месца былі б развал польскага гісторыка Генрыка Глэмбоцкага,гл.: Głębocki H. Irredenta polska a „kresy» Imperium. Powstanie Stycznłowe(1863-1864) a ewolucja polityki Imperium Rosyjskiego wobec jego zachodnich„okrain» [w:] Rosja i Europa Wschodnia: „imperiologia» stosowana / Russiaand Eastern Europe: applied „imperiology»/ Red. A Nowak. Kraków: Arcana,Instytut Historii PAN w Warszawie, 2006. S. 306-350.
[21] Чобат А. Трансфармадыі беларускай нацыянальнай ідэі // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. С.-Петербург: Невский простор, 2003. С. 147.
[22] Дыскусія на гэты конт добра апісана ў шэрагу прац: Пыпин А. Н. Ис­тория русской этнографии. Т. IV. Белоруссия и Сибирь. С.-Петер­бург, 1892. С. 101-110; Цьвікевіч А. „Западноруссизм»: Нарысы згісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX i пачатку XX в. Менск,1993. С.174-178; Литвинский А. В. Проблема этнической прина­длежности населения Западной Беларуси в историографии западно-руссизма // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі: Матэр. міжнар. канф. Ч. II. Брэст,1998. С. 307-313; Мелешко Е. И. Концепция исторического разви­тия белорусских земель в трудах П. О. Бобровского // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. Серыя 1. 2000.№ 2. С. 43-50.
[23] Литвинский А., Карев Д. Западнорусизм в российской историографии второй половины XIX — начала XX веков // Стэфан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы. Гродна, 2004. С. 196-324.

Наверх

Тэгі: , ,