Новы нумар


Джон Покак. Канцэпцыя мовы і metier d’historien: некаторыя практычныя меркаванні


* Pocock J.G.A. The concept of a language and the metier d’historien: some considerations on practice // The languages of political theory in Ear­ly Modern Europe. Ed. by A.Pagden. Cambridge University Press, 1987. P. 19-38.

Мая задача ў гэтым эсэ — распавесці аб практыцы i некаторых рэчах, якія з яе вынікаюць. Вербалізаваць практыку, не прапаноўваючы ніякай тэорыі, немагчыма, і ўсё ж я спадзяюся — улічваючы, што ўсіх нас у той ці іншай ступенi яднае супольная практычная дзейнасць — як найдаўжэй не пераходзіць межаў мэтатэорыі. Я не хачу ні сцвярджаць i адстойваць агульную тэорыю мовы i яе функцыянаванне ў палітыцы і гісторыі, ні — тым менш — выстаўляць такога, як я, гісторыка актарам або чыннікам, які дзейнічае ў гісторыі[1]. Усе гэтыя пытанні — рэальныя, i час ад часу над імі трэба задумвацца; я прапаную, аднак, каб яны — калі ўжо паўстануць — то паўсталі з імплікацыяў таго, чым мы займаемся як гісторыкі i пра што я павяду гаворку далей. Métier dhistorien, як я ўжываю гзты тэрмін, — перадусім рамяство, практычная дзейнасць гісторыка. Пакліканне гэтага апошняга, значнасць гэтага паклікання, досвед або дзейнасць у сферы гісторыі, — для мяне гэта справа самаспазнання, якое трэба здзейсніць у нашым часе — пакульён япгаэ наш. Такім парадкам я спадзяюся нешта высветліць пра наш супольны дыскурс.

Гэтае слова паслужыць мне ў якасці зыходнага пункта. Канцэпцыя палітычнай мовы, як на мой розум, прадугледжвае, што тое, што раней звалася — i ўмоўна завецца дагэтуль — гісторыяй палітычнай думкі, сёння больш дакладна будзе называць гісторыяй палітычнага дыскурсу. Актары нашай гісторыі, вядома, мыслілі, i часта вельмі глыбока; шмат хто з ix належаў да інтэлігенцыі, да інтэлектуалаў, якіх спецыяльна вучылі мысліць так ці інакш; але каб „даць” гісторыю ім самім або ix думкам, мы павінны паказаць актыўнасць або неразрыўнасць дзеяння, складзеную з рэчаў, якія нехта робіць i якія самі адбываюцца, з дзеянняў i ўчынкаў, a таксама з тых умоваў, у якіх гэтыя дзеянні i ўчынкі дзеюцца i ўчыняюцца; нарэшце, самі гэтыя ўмовы наўпрост ці ўскосна мадыфікуюцца дзеяннямі, якія здзяйсняюцца ў гэтых умовах або над імі. Такім чынам, у нас утвараецца галіна даследаванняў, складзеная з актаў маўлення — вуснага, пісьмовага ці друкаванага — i з умоваў кантэкстаў, у якіх гэтыя акты здзяйсняюцца. Пераходзячы далей ужо непасрэдна да канцэпцыі мовы, мы тым самым вызнаем свае перакананне, што адзін з асноўных кантэкстаў, у якіх здзяйсняецца акт прамаўлення, — кантэкст інстытуцыяналізаванага спосабу маўлення, спосабу, дзякуючы якому сам гэты акт робіцца магчымым. Каб не­шта было прамоўлена, напісана ці надрукавана, павінна існаваць мова, на якой гэта будзе зроблена; мова прадвызначае, што на ёй будзе сказана, але можа i мадыфікавацца тым, што на ёй гаворыцца; узаемадзеянні паміж parole i langue самі складаюць цэлую гісторыю. Мы не кажам, што моўны кантэкст — адзіны, які дае маўленчаму акту сэнс i гісторыю, хоць нас напэўна папракнуць за такі падыход. Мы кажам толькі, што гэты кантэкст дастаткова шматабяцальны, каб з яго i пачынаць. Што нам прынясе гэты выбар — пачаць адсюль, а не аднекуль яшчэ, — мы высветлім пазней. Цвердзячы, што думка павінна быць выказана, каб мець гісторыю, i што такая гісторыя можа разглядацца як узаемадзеянне маўленчага акта i мовы, мы робім першы i ключавы, хоць i не апошні, крок — le premier pas qui coьte — на шляху да канстытуявання нашае гісторыі як гісторыі дыскурсу.

Канцэпцыя мовы, з аднаго боку, шматстайная, а з другога — паддаецца далейшаму падраздзяленню. „Моваю” [language] можна назваць якую-небудзь з буйных, этнічна дыферэнцыяваных структураў людскога маўлення — англійскую, хопі, кітайскую, хоць гісторык палітычнага дыскурсу звычайна не думае пра ix як пра „палітычныя мовы” — мовы з гісторыяй, якая складаецца са здзейсненых на ix палітычных актаў прамаўлення. Магчыма, болын увагі трэба аддаваць таму факту (i ягоным імплікацыям), што палітычны дыскурс у раннесучаснай Еўропе характарызаваўся шматмоўнасцю. Не дзіва знайсці трактат пра палітыку, напісаны часткова на народнай мове, часткова на лаціне, часткова па-грэцку, а часткова па-габрэйску, так што можна запытаць, ці дыферэнцыяваліся гэтыя мовы ў палітычным сэнсе. Варта таксама прысвяціць больш увагі феномену перакладу — i запытаць, ці тую ж самую гісторыю меў Гобсаў „Левіяфан” на англійскай мове, што i на лаціне; адказ будзе — i так, i не. Але, агулам беручы, этнічна дыферэнцыяваныя мовы не выступаюць ключавымі катэгорыямі ў нашым даследаванні, i, кажучы пра „мовы палітычнай думкі” або „мовы палітыкі”, мы маем на ўвазе нешта іншае. Загалоўкі раздзелаў гэтага тома (The languages of political theory in Early Modern Europe. Ed. by A.Pagden. Cambridge University Press, 1987. — Рэд.) паказваюць, што нас цікавяць ідыёмы, рыторыка, спецыялізаваны лексікон i граматыка, формы дыскурсу або спосабы гаварыць пра палітыку, створаныя — i, што нашмат важ­ней, ужываныя — у палітычным дискурсе Еўропы ранняга Новага часу. Дазвольце мне прыпыніцца, каб адзначыць відавочную небяспеку. Мы хочам вывучаць мовы, на якіх здзяйсняюцца маўленчыя акты, а не тыя прамаўленні, якія на ix ажыццяўляюцца; аднак калі размыць межы паміж parole i langue, то кожнае прамаўленне, якое захоўвае індывідуальны стыль, можна будзе прыняць за мову, на якой яно прамоўлена. Калі мы хочам пастуляваць „мову”, то ў прынцыпе трэба, каб на ей маглі выступаць хоць бы два aўтары; мы спадзяёмся, што мова будзе для нас кантэкстам, а не тэкстам.

Таму, кажучы пра „мовы”, мы маем на ўвазе збольшага падмовы: ідыёмы, рыторыку, спосабы гаварыць пра палітыку, моўныя гульні, якія адрозніваюцца адна ад другой i для кожнай з якіх можа існаваць свой уласны лексікон, свае правілы, папярэднія ўмовы i далейшыя наступствы, тон i стыль. У асобнай канкрэтнай мове можна знайсці не­сканчоную колькасць такіх падмоваў, i таму несканчоную ix колькасць можна знайсці i ў адзінкавым аднамоўным тэксце; бо гэтыя спосабы маўлення, — пры ўсіх ix, нярэдка глыбокіх, разыходжаннях, — як правіла, адзін аднаго не выключаюць. Хоць мы i можам лічыць, што яны маюць характар парадыгмаў (бо яны пэўным чынам структуруюць думку i маўленне i перашкаджаюць ім структуравацца іншым чынам), але называць ix парадыгмамі нельга. <…> Некаторым мовам удаецца выцясняць іншыя; тым не менш, палітычны дыскурс мае прынцыпова шматмоўны характар, ці то будзе апавяданне пра Платонаву пячору, ці пра Вавілонскае стоўпатварэнне.

Гісторык палітычнага дыскурсу, чый вобраз паўстае з такога акрэслення яго практыкі[2], займаецца вывучэннем „моваў”, ідыёмаў, рыторыкі або парадыгмаў, на якіх i ў якіх вядзецца такі дыскурс; у той жа час ён даследуе акты прамаўлення, якія адбываюцца на гэтых „мовах” або на мове, якая ўтвараецца як ix сумесь. Вельмі часта (хоць i не абавязкова) аказваецца, што гэтыя акты на мове арганізуюцца ў тэксты; амаль настолькі ж часта (хоць яшчэ менш абавязкова) аказваецца, што ў гэтых тэкстаў ёсць аўтары, звесткі пра якіх могуць быць ці не быць даступнымі з крыніц, якія абмяжоуваюцца або не абмяжоуваюцца гэтымі тэкстамі.

Гісторык можа перайсці ад langue да parole, ад вывучэння мовы да выяўлення актаў прамаўлення, якія здзяйсняюцца „на” ей. Далей ён пачынае задавацца пытаннем пра ўздзеянне гэтых актаў: як у агульным плане (на абставіны, у якіх іншыя агенты карысталіся мовамі або ўспрымалі ix, i на паводзіны гэтых агентаў), так i ў больш канкрэтным („на” тыя мовы, „на” якіх гэтыя акты здзяйсняліся).

Адсюль вынікаюць пэўныя наступствы. Першае: histoire, якую піша наш гісторык, аказваецца ў значнай меры événementielle, паколькі ён цікавіцца здзейсненымі ўчынкамі i тымі кантэкстамі, у якіх i над якімі яны здзяйсняюцца. Моуеіте durée ўваходзіць у моўны кантэкст, хоць i не зводзіцца да яго; longue durée цікавіць яго толькі пастолькі, паколькі яно вербалізуецца i такім чынам уваходзіць у moyenne durée.

Другое: гісторыя, якую ён піша, аказваецца ў значнай меры тэкстуальнай — то бок знітаванай з пісьмовым i друкаваным прамаўленнем і водгукамі на яго (як мы пабачым, бальшыня чытачоў, якіх ён даследуе, вядомая яму з тае прычыны, што яны самі ў сваю чаргу сталі аўтарамі). Гэта гісторыя дыскурсу i дзейнасці, а не станаў свядомасці — хоць, як мы пабачым, яна ix i не выключав. Гісторыю mentalités ён піша толькі пастолькі, паколькі яны артыкулююцца ў дыскурсе, у публіцыстычным i палемічным прамаўленні i водгуку: г. зн. на ўзроўні адносна складаных паводзінаў i адносна дынамічных зменаў. Пошук mentalités (гэтае шляхетнае паляванне) завядзе яго глыбей у тоуеппе, аж да longue durée; у гэтых глыбінях могуць апынуцца эле­менты, якія ўвогуле не ўсплываюць на ўзровень дыскурсу; але сведчанні, якія кажуць пра ix існаванне, могуць належаць да такога гатунку, які найлепшым чынам даследаваны іншымі прафесіяналамі. Такому гісторыку няма ганьбы ў тым, каб заклікаць да падзелу працы.

Трэцяе: такая гісторыя, апроч усяго, будзе гісторыяй рыторыкі, а не граматыкі, гісторыяй афектыўнага i эфектыўнага зместу маўлення, а не яго структуры. Тут гаворка ідзе пра акцэнты i прыярытэты; гісторык можа апынуцца ў сітуацыі, калі трэба мець справу з граматыкай i структурай; але ён пагаджаецца, што павінна існаваць такая глыбіня, на якой структуры ўжо не ўсведамляюцца, не выкарыстоўваюцца рыторыкай i не абмяркоўваюцца тэорыяй. На гэтай глыбіні існуе longue durée, але нічога болей там няма, i ён туды не спускаецца — не таму, што лічыць гэта немагчымым, а таму, што лічыць гэта не сваей справай. У глыбінях, куды не заплывае нішто жывое, наўрад ці, на яго думку, існуе гісторыя, — толькі глыбакаводная фізіка, a ў яго тым часам ёсць i свае заняткі і інтарэсы — эквівалентныя ў ягоным сусвеце таму, што рабіў i цярпеў Алківіяд, таму, што адзін офісны кур’ер пераказаў другому.

Такі гісторык аказваецца ў значнай меры археолагам; ён выяўляе схаваную прысутнасць розных моўных кантэкстаў, у якіх час ад часу вядзецца дыскурс. На падставе свайго ўласнага досведу я магу засведчыць (i пазней гэтая тэза будзе развітая шырэй), што для яго робіцца звыклай справаю знаходзіць багата слаёў такіх кантэкстаў у адным i тым жа тэксце, i яго заўжды дзівіць i цешыць, калі ён адкрывае знаёмыя яму з іншых крыніц мовы ў знаёмых тэкстах, дзе на ix прысутнасць дагэтуль не звярталі ўвагі. Такія адкрыцці не заўсёды падвышаюць яго павагу да спосабаў, якімі тэксты чыталіся раней. 3 мовамі, якія ён адкрывае, ён знаёміцца праз начытанасць у разнастайных тэкстах, у выніку чаго распазнае ix прысутнасць i пачынае „вучыць” ix, як „вучаць” мову: гэта значыць, прызвычайваючыся чытаць (але не прамаўляць або пісаць) ix, ён даведваецца, што на ix можна прамовіць i як гэта на ix будзе выслоўлівацца. Тут узнікаюць сур’ёзныя праблемы, звязаныя з інтэрпрэтацыяй i гістарычнасцю, якія трэба будзе разгледзець; але цэнтральная тэма гэтага зборніка (The languages of political theory in Early Modern Europe. — Рэд.) патрабуе спярша звярнуцца да пытання, якім чынам можна вызначыць гэтыя мовы, ідыёмы або рыторыкі як гістарычныя феномены.

Калі пашукаць прыкладаў моваў, якія я маю на ўвазе, першымі на розум можа прыйсці — не як прывілеяваны або парадыгматычны, а як тыповы выпадак — мова сярэднявечнай схаластыкі, рэнесанснай эмблематыкі, біблійнай экзе­гезы, агульнага права, цывільнага права, класічнага рэспубліканства ці рэспубліканскага радыкалізму [commonwealth radicalism]; гэты спіс мае ўхіл у бок маіх уласных даследаванняў, якія, аднак, адразу штурхаюць мяне да спробы выйсці па-за яго межы. Сярод элементаў, якія складаюць яго на гэты момант, некаторыя, вядома, маюць вельмі інстытуцыйны характар; у ix адразу можна прызнаць мовы, якія ўжываюцца канкрэтнымі супольнасцямі ў сваім прафесійным дыскурсе — артыкуляцыю дзейнасці i інстытуцыйнай практыкі гэтых супольнасцяў. Важна, што палітычны дыскурс падтрымліваецца ў значнай меры святарамі i юрыстамі, прычым у такіх модусах, якія яны праз сваё службовае становішча могуць накідаць іншым; бо інтэлектуальныя колы [clerisies] звяртаюцца не толькі да свайго асяроддзя, — яны накідаюць свае эзатэрычныя мовы разнастайным фракцыям шырокае публікі [laities], часам спараджаючы ў гэтай апошняй выразную незадаволенасць. Сгварэнне i распаўсюджванне моваў, такім чынам, — у значнай меры справа вучоных аўтарытэтаў [clerical authority]; гэта гісторыя таго, як адукаваныя прафесіяналы пачалі спрычыняцца да кіравання справамі іншых людзей i забавязалі ix весці дыскурс на мовах, якія яны самі выпрацавалі; але ў той жа час — гісторыя таго, як шырокая публіка прыўлашчыла сабе прафесійныя ідыёмы дзеля непрафесійных мэтаў, пачала выкарыстоўваць ідыёмы з іншых крыніц, змяняючы ix уздзеянне, або выпрацавала рыторыку варожасці да накідання сабе мовы. Такім чынам, мы зауважаем антынамічнае выкарыстанне мовы: сітуацыю, калі падначаленыя выкарыстоўваюць мову тых, хто ix падначаліў, пазбаўляючы яе ўласцівых ёй сэнсаў i абяртаючы яе ўздзеянне на адваротнае. Экспрапрыяцыя i прыўлашчванне — важныя аспекты предмета нашых даследаванняў; я кажу гэта таму, што тыя, перад кім я ніколі не змагу дастаткова падкрэсліць, наколькі яны важныя, вечна абвінавачваюць мяне, быццам я адмаўляю ix важнасць.

Істотна, што даследаванне палітычнае мовы пачынаецца з моваў кіраўнічых групаў — моваў, якія артыкулююць клопаты гэтых групаў i вызначаюцца адпаведнай тэндэнцыйнасцю; але важна i тое, што чым болыы мова інстытуцыяналізуецца i робіцца публічнаю, тым больш яна робіцца даступнаю для задач самых розных моўцаў, якія артыкулююць самыя розныя клопаты. Гэтая дыверсіфікацыя ўзнікае ў рамках кіраўнічай групы, дзе звычайна вядзецца багата дыскусій; але застацца ў межах зыходнай адукаванай, прафесійнай i г.д. групы яна не можа. Здараецца, што мова пашыраецца па-за межы зыходнай мадэлі ўзаемаадносін „кіраўнічыя — кіроўныя”, што запачаткавалі яе. Так бывае, калі на ёй прамаўляюць іншыя кіраўнікі іншым падданым; кіраўнікі, не ўпэўненыя, кім яны кіруюць; падданыя, не ўпэўненыя, хто імі кіруе або па якім праве імі кіруюць; i нават рэвалюцыянеры, якія выкарыстоўваюць яе, каб зрынуць кіраванне ўвогуле. У Еўропе ранняга Новага часу сустракаецца мноства прыкладаў усіх гэтых варыянтаў, на­ват апошняга з пералічаных. Распаўсюджванне мовы i яе стварэнне часта аказваюцца зусім рознымі рэчамі.

Гісторык палітычнай мовы адкрые, што мова мае сваю ўласную палітыку; але спыніцца на гэтым пункце, пры ўсёй яго важнасці, значыць пакінуць убаку досвед адкрыцця гісторыкам моваў, схаваных у тэкстах, якія ляжаць перад ім, — тое, што я бяруся акрэсліць. Разглядаючы ідыёмы, якія паўстаюць з тэксту, гісторык пазнае ў некаторых з ix мовы прафесійных карпарацый: праз гэтыя мовы артыкулююцца практыкі, якія надаюць гэтым карпарацыям моц, а ix маўленню аўтарытэт — i здатнасць накідацца іншым; але яго досвед на гэтым не спыніцца. Так, побач з толькі што дапушчаным намі выпадкам ён можа напаткаць мовы святых ці аўтарытэтных кніг — Бібліі, Арганона, Кодэкса, Талмуда, Карана, Шасцікніжжа — i тых, хто карыстаецца імі ў сваім дыскурсе. Калі б яму рупіла моўная актыўнасць экзегетаў, якія ўваходзяць у прафесійную карпарацыю або маюць у ёй аўтарытэт, справа не вельмі б змянілася; але паступова можа выявіцца, што ён, замест гэтага, мае справу з сеткай або супольнасцю літаратараў — прафесіяналаў ці аматараў, прызнаных аўтараў ці arriviste — якія карыстаюцца мовамі прафесійных карпарацый, не канечне самі належачы да апошніх, i здатныя, па-першае, прыстасоўваць гэтыя ідыёмы або рыторыку да мэтаў свайго ўласнага дыскурсу, а па-другое, — тварыць i развіваць, пераследуючы гэтыя мэты, свае ўласныя ідыёмы i сваю ўласную рыторыку. Выявіцца, што ён мае справу з ідыёмамі, якія генеруюцца не столькі прафесійнай практыкай, колькі рыторыкай дыскурсу: са спосабамі дыскурсу, якія фармулююцца ў рамках абмеркавання паасобных тэмаў і праблемаў, або ca стылямі дыскурсу, у якіх замацаваўся стыль вядомых i адметных аўтараў — Бёрка ці Гегеля, Лео Страуса ці Май­кла Оўкшота [a Burke or a Hegel, a Leo Strauss or a Michael Oakeshott]. Некаторыя з гэтых аўтараў інстытуцыяналізуюцца як аўтарытэтныя для прафесійных экзегетаў, іншыя — не. Пры гэтым гістарычная значнасць аўтара вымяраецца далека не толькі тым, ці ўдалося яму стварыць адмысловы спосаб дыскурсу — ці можам мы ўявіць каго-колечы, хто карыстаўся б Гобсавай ідыёмаю, прынамсі пішучы па-англійску? Справа ў тым, што гісторык цяпер мае справу не з узаемазвязанымі мовамі шэрагу практыкуючых інтэлектуальных групаў, a з адзінай, хоць i складанай, дыскурсіўнай супольнасцю, чыю дзейнасць можна вызначыць толькі як рыторыку або літаратуру; справа таксама ў тым, што хоць мову палітычнага дыскурсу ўсё яшчэ магчыма разбіць на мноства падмоваў або ідыёмаў, аднак цяпер трэба ўлічваць, што яна можа генераваць гэтыя ідыёмы з рамак свайго ўласнага дыскурсу, а таксама рабіць — самастойна ці прымусова — запазычанні з ідыёмаў, народжаных у іншых дыскурсіўных супольнасцях. На пачатку XVIII ст. у тканку англійскага палітычнага дыскурсу глыбока ўпляліся журналістыка i прыгожае пісьменства, напрыканцы яго — класічная эканоміка; але ў той жа час узнікла ідыёма Бёрка i (створаная больш свядома) ідыёма Бэнтама, i пра абедзве (пра першую, калі заўгодна, — з нашмат большай відавочнасцю) можна сказаць, што яны ўзніклі як мутацыі ў ходзе змены мадэляў палітычнай рыторыкі або дыскурсу.

Такім чынам, слаі моўных кантэкстаў, якія выяўляе наш гісторык-археолаг, маюць вельмі неаднародны характар. Некаторыя з ix — мовы прафесійнай практыкі, якія з тых ці іншых прычын увайшлі ў мову палітыкі, так што палітыка цяпер вядзецца на гэтых ідыёмах; іншыя — ідыёмы, ры тарычныя спосабы або стылі — лепш будзе лічыць створанымі ў рамках палітычнага дыскурсу, палітычнай рыторыкі, вынікам зрухаў або падзеяў, якія здзяйсняюцца аўтарамі i суб’ектамі дзеянняў у гэтых рамках. Падкрэсліваць першае — значыць рабіць націск на сацыяльнай структуры: перад намі маўленне, артыкуляванае святарамі, юрыстамі, гуманітарыямі, прафесарамі, магчыма — рознага кшталту групамі, якія існуюць у шырокай публіцы, а часам — ерасямі, якія вызначаюцца праз той факт, што яны выключаныя з гэтых групаў. Падкрэсліваць другое — значыць рабіць націск на дыскурсе: перад намі маўленне, артыкуляванае дыскурсантамі, якія дзейнічаюць у рамках працяглых дыскусій i спрэчак, працяглай рытарычнай i тэарэтычнай дзейнасці, i кантэкст учынкаў, якія яны здзяйсняюць, — гэга кантэкст самога дыскурсу. Сэнс, які мы ўкладаем у паняцце „стварэнне i пашырэнне палітычных моваў”, будзе варыявацца ў залежнасці ад таго, першы ці другі мы прымем з гэтых, аднолькава законных, пунктаў гледжання; сацыяльны шлях тварэння моваў цягне за сабой адзін набор прыярытэтау, рытарычны — іншы. Аднак гісторык-археолаг, які слой за слоем выяўляе схаваныя ў тэксце мовы, аказваецца вымушаны прыняць абодва падыходы; на яго погляд, паміж імі прынамсі няма радыкальных адрозненняў.

Мы прымаем, што гэтыя мовы можна размеркаваць на шкале ад інстытуцыйнага i знешняга да асабістага i своеасаблівага — хоць два гэтыя полюсы, як мы пабачым, не канечне будуць узаемавыключальнымі. Але па меры набліжэння да другога з названых полюсаў перад намі ўсё вастрэй паўстае праблема: што значыць гаварыць пра мову як пра гістарычны феномен, які магчыма неяк ідэнтыфікаваць? Інакш кажучы, чым больш мы маем справу з індывідуальнымі стылямі прамаўлення, з стварэннем асабовасцяў, якія палдаюцца ідэнтыфікацыі, у сітуацыях, якія таксама паддаюцца ідэнтыфікацыі, — тым болынаю робіцца небяспека блытаніны паміж parole i langue, паміж інтэрпрэтацыяй i ідэнтыфікацыяй. Калі мы проста напаткалі вельмі індывідуальны стыль прамаўлення, які цягне за сабой свае імплікацыі i прапануе сваю практыку, не варта казаць, што мы адкрылі новую „мову”. Пагатоў не варта так казаць, калі мы проста напаткалі новы стыль, каб нам самім чытаць прамаўленні дыскурсантаў мінулага і прыпісваць ім пэўныя формы i ўзроўні сэнсу: бо рабіць гэта — значыць зводзіць усю гісторыю да тэксту, які існуе роўна настолькі, наколькі мы можам яго інтэрпрэтаваць. Гісторык, пра якога ідзе гаворка, імкнецца быць упэўненым — прынамсі як мага больш упэўненым — што „мова” ці „моўны кантэкст”, на адкрыццё ці выяўленне якога ён прэтэндуе, існаваў eigentlich, перш чым ён яго адкрыў; ён шукае спосабу паказаць, што гэта не проста яго ўласная вынаходка [invention], бо ведае, што дзеяслоў invenire можа азначаць i ‘знайсці’ i ‘выдумаць’. Да гэтай мэты можна ісці рознымі шляхамі.

Упэўненасць гісторыка ў тым, што „мова” — не яго ўласная выдумка, мацнее: a) калі ён можа паказаць, што на гэтай мове розныя аўтары здзяйснялі разнастайныя ўчынкі, адказваючы на ей адзін аднаму i выкарыстоўваючы яе як сродак зносін i як спосаб дыскурсу; b) калі ён можа пака­заць, што яны абмяркоўвалі паміж сабою, як яна ўжываецца, выпрацоўвалі мовы другога парадку дзеля крытый яе выкарыстання i вербальна, экспліцытна вызначалі, што яны карыстаюцца менавіта гэтаю мовай (гэта можна назваць тэстам спадара Журдэна); с) калі ён можа прадказаць, якія наступствы (выразныя i прыхаваныя), якія парадыгматычныя эфекты, праблематыкі i г. д. пацягне за сабой выкарыстанне канкрэтнай мовы ў канкрэтных умовах, i можа прадэманстраваць, што ягоныя прадказанні пацвярджаюцца або, што цікавей, абвяргаюцца (гэта можна назваць эк­спериментальным тэстам); d) калі ён адчувае здзіўленне, а потым асалоду, сустракаючы знаёмую мову там, дзе не спадзяваўся яе знайсці (гэта можна назваць тэстам на радасную неспадзяванку [serendipity test]); e) калі ён выключае з разгляду мовы, недаступныя аўтарам, якіх ён даследуе (тэст на анахранізм).

Гісторык вучыць мову, каб чытаць на ей, а не пісаць. Яго ўласныя творы будуць складацца не з мяшанкі розных вывучаных ім моваў, як раман Джона Барта The SotweedFactor“, a з моваў інтэрпрэтацыі, на якіх ён навучі, якія сам распрацаваў, прычым кожная з ix мае на мэце выяўленне i артыкуляванне, — так бы мовіць, парафразіс, — дапушчэнняў, намёкаў i т.д., якія выразна або схавана прысутнічаюць у адной ці некалькіх мовах, на якіх ён здольны чытаць. Ён уступае ў свайго роду дыялог з славутай формулай Колінгвуда: так, ён можа вывучыць мову іншага чалавека, каб „нанава прадумаць ягоныя думкі”, але мова, на якой ён будзе выказваць думкі гэтага іншага чалавека, прадумаўшы ix нанава, будзе моваю гісторыка, а не таго чалаве­ка. Гэта пакідае прастору i для крытычнай, i для гістарычнай аб’ектыўнасці [detachment]; у склад мовы гісторыка ўваходзяць рэсурсы, якія дазваляюць яму пацвердзіць як адэкватнасць інтэрпрэтацыі, якую ён прапануе для чужой parole, так i той факт, што гэтая parole фактычна вядзецца на той langue — або на зборцы i выбарцы тых розных langues, — з якімі гісторык яе звязаў Гэта ягоны адказ на любыя радыкальныя заявы наконт неперакладальнасці або нечытэльнасці тэкстаў; гісторык прэтэндуе на ўменне выяўляць спектр моваў, на якіх тэкст пісаўся і чытаўся, і адрозніваць гэтыя мовы ад тых, на якіх ён не пісаўся і не мог быць напісаны ў пэўны канкрэтны час.

Але перадумова ўсяго гэтага — яго ўменне рэінстытуцыяналізаваць мовы: г. зн. паказваць, што вельмі своеасаблівыя, на першы погляд, спосабы прамаўлення ўжо былі раней (або зрабіліся пазней) вядомымі і прызнанымі як рэсурсы дыскурсіўнай супольнасці („даступныя мовы” [available languages], калі гаварыць на гэтым жаргоне), што імі карыстаўся — i ў той ці іншай меры лічыў магчымым карыстацца — болын як адзін з дзеячаў гэтай супольнасці. Мова, у адрозненне ад стылю, абавязкова павінна лічыцца гульнёю, адкрытаю болыы як для аднаго гульца. Але як толькі мы прызнаем гэта, праведзенае намі раней адрознен­не паміж сацыяльным i рытарычным аспектамі тварэння i пашырэння моваў робіцца яшчэ важнейшым. Калі мы можам паказаць, што канкрэтная мова ўзнікла па-за сусветам палітычнага дыскурсу, у пэўнай сацыяльнай або прафесійнай практыцы, а пасля прыйшла ў наш сусвет пры большці менш спецыфічных акалічнасцях, — у гэтым выпадку сказаць, што яна мела інстытуцыйны характар i была даступная для мэтаў розных удзельнікаў моўнай гульні, лягчэй, чым калі мы назіраем узнікненне мовы ўнутры гэтага сусвету, у моўных актах, рытарычных хадах i стратэгіях удзельнікаў гэтае гульні. Бо ў апошнім выпадку мы сутыкаемся з праблемаю — нам трэба паказаць, якім чынам хады ўдзельніка гульні даюць пачатак моўным інстытутам, прычым заўсёды знойдзецца нехта, хто будзе падкрэсліваць унікальнасць кожнага ходу аж да поўнага знікнення самога інстытута, у якім гэты ход здзяйсняўся i складанню якога спрыяў. Цяперашнім часам ставіцца пад пытанне[3] — ці была насамрэч англійская „звычаёва-праўная свядомасць” ['common-law mind’] настолькі замкнутаю, маналітна астраўною (як дапускалася ў маёй працы The Ancient Constitution and the Feudal Law, апублікаванай у 1957 г.)? Я думаю, што пытанне гэтае слушнае, i сам асабіста не схіляюся ні да якага канкрэтнага адказу. Але крытыка гэтая вядзе да таго, што дактрыну старажытнага дзяржаўнага ладу робіцца нашмат цяжэй тлумачыць праз mentalité i нашмат лягчэй праз паняцце руху [a move]. Калі, як цяпер лічыцца, англічане XVII ст. не был! настолькі зашораныя сваім астраўным становішчам, каб не ўсведамляць, што ў Англіі існуе i можа (або працягвае) дзейнічаць рымскае i феадальнае права, — то меркаванне, што яны гэ­тым правам ніколі не карысталіся, павінна хутчэй быць суджэннем [assertion], а не пасылкаю [assumption]: аргу­ментам, на які можа існаваць контраргумент, парадыгмай, якая павінна ўсталёўвацца праз выключэнне іншай, адваротнай. Сэр Эдвард Коўк [Coke], гэты вялікі карыфей права, выглядаў бы не столькі рупарам, праз які артыкулявала сябе mentalité, колькі магутным прапагандыстам iўдалым агітатарам, які праз вуснае маўленне, пяро i друк заахвочваў сваіх слухачоў i чытачоў заняць пазіцыі, да якіх тыя, несумненна, шмат у якіх сэнсах былі ўжо загадзя гатовыя (ніхто ж не кажа, што mentalité або ідэалогія не існуюць), але ведалі, што ім можа існаваць альтэрнатыва, i павінны былі адмаўляць гэтую магчымасць. Моўны акт выступіў бы тады на першы план адносна моўнай сітуацыі. На карысць такога перагляду апошнім часам прыводзілася багата аргументаў, i я гэга вітаю, бо не адчуваю сябе абавязаным заўсёды трымацца тлумачэнняў праз паняцце mentalité i схіляюся да таго, каб разглядаць моўныя сітуацыі ранняга Новага часу як шматмоўныя, а не маналітныя. Калі пакінуць убаку праблему замкнутасці (астраўнога становішча), то відавочна, што думаючы толькі пра нармальнае функцыянаванне мовы, а не пра маўленчыя акты, якія здзяйсняюцца на ёй i над ёю, занядбоўваючы parole на карысць langue, прыплятаць mentalité аж занадта легка. Але сям i там у дыскусіях пра англійскую гістарыяграфію я сутыкаюся з той магутнай гістарычнай школай, для якой адзіная рэальнасць — гэта рэальнасць высокай палітыкі, і ўсе гістарычныя феномены зводзяцца да хадоў „сваіх людзей”, якія разыгрываюць бясконцую прыгодніцкую гульню алігархічнага ўрадавання[4]. Калі б гэтыя даследчыкі мелі рацыю, заўсёды існавала б толькі parole i ніколі — langue; поспех i няўдача кожнага ходу вызначаліся б у рамках durée bien moyenne бягучага стану гульні, а не ў больш трывалых кантэкстах, якія ўтвараюцца сацыяльнымі або лінгвістычнымі структурамі. Я хацеў бы абгрунтаваць такую трактоўку гісторыі дыскурсу, якая змяшчае дыскурс паміж parole i langue, паміж моўным актам i моўным кантэкстам. Прапанаваны перагляд маёй даўнейшай інтэрпрэтацыі мяне да гэтага толькі заахвочвае, бо дзякуючы ямуробіцца выразнейшым ракурс, у якім за праяваю, якую я дагэтуль трактаваў як мову, можна назіраць у працэсе яе мадыфікацыі або нават усталявання праз здзяйсненне маўленчых актаў.

Але гэта вяртае нас да тэзы, згодна з якой працэс „стварэння i пашырэння моваў” павінен разглядацца як у рамках дыскурсіўнай дзейнасці, так i ў разнастайным узаемадзеянні паміж дыскурсам i іншымі сацыяльнымі фе­номенами Наш гісторык, заняты ідэнтыфікацыяй моўных кантэкстаў, у якіх адбываюцца маўленчыя акты, павінен мець магчымасць вывучаць, як мовы творацца ў тых ці іншых сацыяльных кантэкстах i пашыраюцца на дзейнасць палітычнага дыскурсу; але ён павінен таксама мець у сваім арсенале сродкі, каб паказаць, якім чынам здзяйсненне маўленчых актаў не проста мадыфікуе мову, а вядзе да стварэння i пашырэння новых моваў у нашым разуменні гэтага тэрміна. Мовы генеруюцца праз разнастайную дзей­насць, практыку i кантэксты ў грамадстве; мовы генеру­юцца таксама i праз узаемадзеянне паміж langue i parole у доўгатрывалым кантынууме дыскурсу. Другі выпадак мы можам разглядаць як асобны варыянт першага, але не як яго эпіфеномен (калі ўжо мы пагадзіліся, што мова — доўгатрывалая дзейнасць, якая ўсталёўвае свае ўласныя правілы i нават прадвызначае, якім чынам гэтыя правілы могуць змяняцца). Metier нашага гісторыка — вывучыць шэраг моваў і ўсталяваць ix як кантэксты, у якіх здзяйсняюцца акты прамаўлення; далей яму спатрэбяцца спосабы, каб зразумець, якім чынам гэтыя акты мадыфікуюць свае кантэксты i якім чынам некаторыя з гэтых мадыфікацыяў вядуць да стварэння i пашырэння новых моваў i новых кантэкстаў. Больш таго, звычайна, хоць не канечне, ён паглыбляецца ў вывучэнне гісторыі той ці іншай літаратуры: то бок формы дыскурсу, звязанага са стварэннем пісаных i друкаваных тэкстаў, i бярэцца вытлумачваць апошнія як падзеі гэтай гісторыі — як вельмі складаныя paroles або акты прамаўлення, зразумелыя ў тэрмінах тых langues, адкуль яны былі ўзятыя, ix уздзеянняў на гэтыя langues i на свет, у якім яны пісаліся i прамаўляліся. Дэманстрацыя таго, якім чынам падобныя paroles мадыфікуюць langue i ў некаторых выпадках памагаюць ствараць i пашыраць новыя ідыёмы дыскурсу, — важны складнік ягонае справы.

Апошнім разам мы бачылі нашага гісторыка ў ролі археолага, які выяўляе мовы або ідыёмы дыскурсу ў выглядзе кантэкстуальных слаёў, якія можна паказаць як складнікі тэксту — i ў такой колькасці, каб дыскурс здзяйсняўся ў ix усіх адначасова. Гэтыя ідыёмы ўзнікаюць з разнастайных крыніц i могуць браць пачатак у грамадствах i гістарычных момантах, якіх ужо больш няма (калі аказваецца менавіта так, гэга можа быць важным момантам у працэсе росту гістарычнага самаспазнання). Кожная з ix спецыялізавалася на здзяйсненні актаў i перадачы звестак, характэрных менавіта для яе; але кваліфікаваныя дыспутанты i рытары былі здатныя змешваць слаі, сплятаць розныя ідыёмы ў адзіны тэкст i ў адзіны, хоць i складаны, кантынуум дыс­курсу. Калі мы назіраем такі суплёт ідыёмаў, трэба разумець, што ў тэксце здзяйсняецца адначасова шмат прамаўленняў, i гісторык — перастаючы тут быць археолагам — павінен запытаць: ці адзіны шэраг актаў здзяйсняецца ягоным тэкстам — або шматлікія гетэрагенныя шэрагі? 3 не­каторых пунктаў гледжання, у тым ліку з гістарычнага, гэ­тыя магчымасці не выключаюць адна адну. Мы можам, напрыклад, думаць пра дастаткова ўплывовага аўтара як пра „Пенелопу ўдзень”, якая тчэ з розных ідыёмаў адзіны габелен з адзіным малюнкам на ім; але i пра чытачоў тэксту (якія зусім не канечне павінны быць такімі ж глыбакадумнымі, як аўтар), варта думаць як пра „Пенелопу ўначы”, якая распускае натканае i зводзіць яго да набору ідыёмаў i прамаўленняў. Бываюць аўтары настолькі спрытныя, што ўмеюць прадбачыць i эксплуатаваць разнастайныя чытацкія рэакцыі, але, мабыць, ніхто i ніколі не патрапіў прадбачыць усе рэакцыі, якія выкліча яго тэкст. I мінуўшчына, i будучыня тэксту, калі глядзець гістарычна, даюць нам падставы, каб падкрэсліваць разнастайнасць i гетэрагеннасць ягоных прамаўленняў — тых, якія ён можа здзяйсняць, i тых, здзяйсненне якіх выявіцца толькі пазней. Для палітолага гэта азначае, што мова палітыкі вызначаецца ўнутра най амбівалентнасцю; як выказаўся Ўільям Коналі[5], яна складаецца з прамаўлення істотна спрэчных тэзаў. Для гісторыка ж гэта азначае, што кожны тэкст можа выступаць актарам у бясконцым шэрагу лінгвістычных працэсаў, узаемадзеянняў паміж прамаўленнем i кантэкстам. Квэнтын Скінэр слушна спалучыў імперфект i працяглы мінулы час у сваёй фармулёўцы, згодна з якой мы павінны ведаць, што аўтар „рабіў” [was doing], публікуючы [when he published] канкрэтны тэкст[6]; бо калі ў тое, што ён „рабіў”, уваходзіць — i нават на прыярытэтных правах — тое, што ён імкнуўся здзейсніць, то не толькі яго намеры i здзяйсненні могуць адрознівацца i нават разыходзіцца між сабою, але i тое, што ён „урэшце, як выявілася, зрабіў” [would turn out to have done], можа ў канчатковым выніку ці не экспаненцыяльна аддаляцца ад любых яго намераў. Гісторыя складаецца пераважна з непраднамераных здзяйсненняў, i пераход ад намеру да здзяйснення патрабуе як імперфекту, так i перфекту ва ўмоўным ладзе. Наш гісторык, цалкам перастаючы быць археолагам, шукае спосабу выявіць, якім чынам parole ўздзейнічае на langue. Мы прымаем, што ён здатны паказаць разнастайнасць моваў, на якіх быў сфармуляваны i здзейснены які заўгодна тэкст, прычым кожная з гэтых моваў — канвенцыйны спосаб прамаўлення, які дзейнічае як парадыгматычная сіла. Адсюль, а таксама са сваіх ведаў пра гістарычныя сітуацыі i кантэксты, у якіх знаходзіўся аўтар і да якіх звярталася ягонае прамаўленне, ён можа выснаваць канкрэтны малюнак той разнастайнасці, якую складаюць меркаваныя — або i здзейсненыя — тэкстам i аўтарам маўленчыя акты. Гэтыя акты, задуманыя i здзейсненыя на кожнай з некалькіх ідыёмаў тэксту або на ix усіх разам, ён далей размяркоўвае на больш руцінныя (прамаўленне канвенцый) i на больш спецыфічныя (стасаванне канвенцый).

Калі канвенцыі, парадыгмы i дырэктывы, якія могуць лічыцца складнікамі палітычнае мовы, дастасоўваюцца да такіх палітычных i гістарычных абставін — i ў такіх палітычных i гістарычных абставінах, якіх гэтая мова канвенцыйна не прадугледжвае, могуць назірацца два працэсы. Па-першае, новае віно будзе ўлівацца ў старыя мяхі: i новыя абставіны, i народжаныя імі новыя задачы для мыслення i дзеяння будуць прыпадабняцца да абставінаў i задач, прадугледжаных старымі канвенцыямі, — якія, магчыма, надалей захаваюць сваю паноўную ролю. „На старых па­летках павінна ўрадзіць новае збожжа”, — казаў у свой час сэр Эдвард Коўк [Sir Edward Coke], які добра разумеў гэты працэс. I гісторыку назіраць за гэтым працэсам будзе цікава, бо апошні высвечвае прэсупазіцыі старой мовы, паведамляе, да якога светапогляду заахвочваліся яе карыстальнікі, i дае магчымасць фармуляваць сцвярджэнні адносна гістарычных сітуацый, у якіх яна фармавалася i выкарыстоўвалася. Ён не настолькі строгі гістарыцыст, каб меркаваць, што спроба наліць новае віно ў старыя мяхі непазбежна абернецца няўдачай або утварэннем фальшывай свядомасці; часам бывае так, а часам i не, а некаторыя парадыгмы i мовы захоўваюць кантынуітэт сярод пераменаў цягам доўгіх перыядаў. Але, вядома, ідзе i адваротны працэс; новыя абставіны спараджаюць напружанні ў ста­рых канвенцыях, мова пачынае ўжывацца па-новаму, ва ўжыванай мове адбываюцца змены, i гэты працэс можна прадставіць як шлях да стварэння i пашырэння новых моваў — хоць дакладнае значэнне гэтай фразы патрабуе яшчэ ўдакладнення. Наш гісторык будзе імкнуцца даследаваць, у якой паслядоўнасці адбываюцца гэтыя рэчы, i тут варта згадаць два прынцыпы.

Адзін з ix той, што новая мова можа ўтварацца не толькі пры спробе змяніць старую мову, але i — з не меншым поспехам — пры спробе яе захаваць; можна знайсці выпадкі, калі свядомы i мэтанакіраваны акцэнт на змену, працэс i мадэрнасць апынаецца сярод стратэгій, прынятых абаронцамі традыцыйнага ладу, як i павінна быць згодна з логікаю самога паняцця традыцыі. Другі — што паколькі любая мова можа ўжывацца больш ці менш шырока, колькасць актараў i разнастайнасць іхніх актаў, уключаных у гэтыя працэсы, можа таксама шырока варыявацца. Некаторыя моўныя змены бываюць на погляд выкліканы супадзеннем ці згодаю маўленчых актаў такога мноства актараў, у гэтулькіх моўных сітуацыях i з такімі разнастайнымі намерамі, што пра гэтыя змены ў мове лягчэй думаць як пра [выпадкова] спрычыненыя, а не [свядома] задуманыя; ляг­чэй бачыць у ix вынік разнароднасці мэтаў, а не працу вядучых актараў, якіх можна ідэнтыфікаваць i пра якіх можна паказаць, як яны здзяйсняюць новаўвядзенні ў langue праз агрэгатыўныя ці дызагрэгатыўныя paroles i накідаюць іншым свае новаўвядзенні разам з новай мовай. 3 іншага боку, у гісторыі, як выглядае, такія прыкметныя актары сустракаюцца; яны здабываюць, часам досыць шпарка, статус аўтарытэтаў, якіх трэба слухацца, або праціўнікаў, якіх трэба абвяргаць; i не будзе зусім немагчымым уявіць, што некаторая змена ў мове выклікана прамаўленнямі канкрэтных актараў i рэакцыямі на ix прамаўленні іншых актараў, не менш канкрэтных. Часам, праўда, гэты малюнак аказваецца гістарыяграфічнай ілюзіяй; мы схільныя выбіраць прыкметных асобаў i адводзіць ім вядучыя або прадстаўнічыя ролі, якія ім належаць не заўсёды; але калі б ix прызначалі на гэтыя ролі не самі гісторыкі, а тыя, каго гісторыкі вывучаюць, — то справа стаяла б інакш. Вядома, нам трэба ўмець запытвацца, ці гралі Макіявелі, Гобс або Лок тую ролю ў гісторыі, якую ім прынята адводзіць; але гэтаксама нам трэба ў нейкі спосаб разумець, якім чынам змены ў палітычнай мове можна разглядаць як выкліканыя прамаўленнем i рэакцыяй паасобных актараў. Нам патрэбная i марфалогія langue, i дынаміка parole.

Уявім сабе, далей, чалавека, якому ёсць што сказаць пра нейкую вельмі спецыфічную, у пэўных дачыненнях беспрэцэдэнтную сітуацыю, але яго прамаўленне вызначаецца i абмяжоўваецца правіламі або канвенцыямі некалькіх даступных яму моваў Патрабаванні, якія ставяць гэтыя мовы, разыходзяцца з імпульсамі i абмежаваннямі, якія вынікаюць з аўтаравага становішча — прычым вынікаюць, вядома, вельмі па-рознаму. У сітуацыі можа прысутнічаць нешта та­кое (вядомае, невядомае або больш ці менш вядомае прамоўцу), пра што цяжка гаварыць любым звыклым чынам; або прамоўца можа стаяць перад казуістычнай ці судовай дылемай (магчыма, навязанай яму ў ходзе дыскусіі маўленчымі актамі апанента); або ягоная рэфлексія (магчыма, маральная, эпістэмалагічная або метафізічная, ва ўсёй яе глыбіні i складанасці) пра сваё або чыёсьці становішча, якое абумоўлена наяўнай сітуацыяй або выявілася дзякуючы ёй — пераканала яго ў неабходнасці нейкай змены, дробнай ці радыкальнай, у моўных канвенцыях i прэсупазіцыях. Мы можам думаць (гэта важна — быць здатным думаць) пра ягоную pawle як пра адказ на ціск, які ён адчувае з боку чужых paroles; але калі пісаць гісторыю ў тэрмінах узаемадзеяння parole i langue, то важна разглядаць ягоную parole як адказ на канвенцыі тае langue, якою ён карыстаецца i якую больш ці менш ведае. Гульцы здзяйсняюць маўленчыя акты згодна з правіламі гульні; часам яны абмяркоўваюць гэтыя правілы i выпрацоўваюць дзеля гэтага мовы другога парадку; гэтыя апошнія маюць свае правілы, у якіх могуць здарацца інавацыі, i змена ў гэтых правілах можа цягнуць за сабою змену ў правілах, паводле якіх маўленчыя акты здзяисняюцца на мовах першага парадку. Змена ў правілах моўнай гульні, спрычыненая некаторым маўленчым актам, можа адбыцца i раней, i пазней за любое ўздзеянне гэта­га акта на любога гульца ў гэтай гульні; усе акты, аднак, здзяисняюцца гульцамі.

Але мы япгчэ не патлумачылі, як такія інавацыі могуць адбывацца, i пагатоў — як яны могуць прыводзіць да стварэння i пашырэння новых моваў. Якім чынам аўтарнаватар спараджае вусную ці пісьмовую parole, якая аказваецца новаю, — гэта вельмі цяжка катэгарызаваць, i прычына не толькі ў неакрэсленасці тэрміна „новая”, але i ў вялізнай гнуткасці самой мовы. Квентын Скінер прывучыў нас да тэрміналогіі, паводле якой аўтар робіць „ход”, a колькасць i разнастайнасць магчымых „хадоў” не меншая за багацце рэсурсаў самой рыторыкі; раннемадэрная Еўропа была вельмі рытарычнай цывілізацыяй. Але магчымасць такога „ходу” не толькі задаецца, хай сабе i нечакана для апанента, правіламі некаторай гульні; паколькі мы знаходзімся ў гісторыі, такі „ход” можа i сам мяняць правілы — так здаралася, калі Ўільям Ўэб Эліс [William Webb Ellis] падабраў мяч з зямлі i пабег з ім у руках, або калі Сакрат i Томас Гобс абвясцілі, што гульня ідзе па няслушных правілах. Таму мы можам даць азначэнне: вербальная інавацыя — такая, якая прапануе i па меры магчымасці накідае некаторую змену правілаў або ўмоўнасцяў палітычнай мовы. Яна можа прапанаваць змяніць сімволіку каштоўнасцяў, трактаваць тое, што было дрэнным, як добрае, i наадварот; або яна можа прапанаваць вынесці абмеркаванне нейкага тэрміна ці праблемы з моўнага кантэксту, у якім яго дагэтуль было прынята абмяркоўваць, у нейкі іншы кантэкст — які, хоць i вядомы сам па сабе, дагэтуль не лічыўся прыдатным для такога абмеркавання. Прыклад абодвух гэтых тыпаў „ходу” — Макіявелева ўжыванне тэрміна virtu; існуе, вядома, яшчэ багата іншых тыпаў. Адзначым, што такія акты, якія прапануюць навацыі ў правілах або парадыгмах, могуць здзяйсняцца экспліцытна або імпліцытна, адкрыта ці схавана, з намерам ці без намеру; шмат што залежыць ад Rezeption i чытацкай рэакцыі; i чытач, i інтэрпрэтатар таксама могуць мець у сваім распараджэнні пэўныя рытарычныя рэсурсы. Шмат якія аўтары ўрэшце аказаліся больш радыкальнымі інаватарамі, чым мелі на мэце або чым прызнаваліся.

Якім чынам такія інавацыйныя paroles могуць пакласці пачатак тварэнню новых моваў? Гэтае пытанне трэба абмеркаваць, калі мы гатовыя разглядаць гэты працэс у яго ўзнікненні з канкрэтных актаў канкрэтных асобаў. Адказваць на яго можна вельмі па-рознаму. Будзем лічыць, што наш аўтар прапанаваў унесці некаторыя змены ў правілы моўнай гульні; у выніку — пры дастатковай публічнасці — не выключана, што гульня ўжо ніколі не стане ранейшай, бо тыя, хто хоча бараніць старыя правілы, робяць гэта не паўтараючы ix, як быццам інаватара ніколі не існавала, а адказваючы яму i адрынаючы яго прапановы; a паколькі той, хто адказвае праціўніку, мусіць тым самым прымаць яго мову i яго прэсупазіцыі, хай сабе толькі як прэлюдыю, перад тым як аспрэчыць ix i абвясціць непрымальнымі, то дастаткова галосны або скандальны інаватар непазбежна накіне астатнім i новую мову, i новыя правілы моўнай гульні, хоць часта i не так, як сам гэта сабе ўяўляў. Некаторыя вялікія інаватары, як Платон або Маркс, твораць i шыраць новыя мовы, робячыся аўтарытэтамі; іншыя, як Макіявелі або Гобс, — робячыся праціўнікамі, дзеля барацьбы з якімі ўзнікаюць новыя мовы. Такія аўтары, трэба памятаць, бываюць наватарамі як у тэкстуальнай, так i ў кантэкстуальнай сферы. Яны прапануюць новыя спосабы дыскурсу, якія ўспрымаюцца як наватарскія для моўных кантэкстаў, адрозных ад тых, на якіх дыскурс вёўся першапачаткова; таму ix чытаюць, на ix адказваюць, а наступствы іхніх paroles уздзейнічаюць на langue ў кантэкстах, якія не канечне фігуравалі ў ix намерах. Аадурацца намеру не значыць прадухіліць эфект.

Але я кажу тут пра змены ў мове — пра тварэнне i пашырэнне новай мовы ў абстрактным сэнсе i ў адзіночным ліку; i паколькі мы прызнаём тэрмін „стварэнне i пашырэнне моваў”, то выкарыстанне множнага ліку або адзіночнага, але неазначальнага a languageпрымушае нас разгледзець больш канкрэтны феномен. Мовы ў гэтым множным сэн­се павінны i шырыцца, i стварацца; яны павінны рабіцца рэсурсамі, даступнымі для здзяйснення іншых маўленчых актаў, чым тыя, якімі яны ствараліся, рабіцца самімі ўмоўнасцямі, падлеглымі інавацыям i зменам — карацей, быць langu.es, а не проста шэрагамі паасобных paroles. Якім чынам макіявеліянская ці антымакіявеліянская рыторыка зрабілася ў гэтым сэнсе інстытуцыяналізаванаю, якім чынам яна стала ідыёмай — мовай, даступнай для мэтаў іншых людзей, акрамя самога Макіявелі i яго непасрэдных рэспандэнтаў (калі такія былі), — пытанне нялёгкае. Шукаць адказу на яго, здаецца, можна прынамсі ў двух напрамках. Адзін дыскурсіўны: праз „навучанне мове” ў тым сэнсе, які я спрабаваў апісаць вышэй — чалавек вучыцца пазнаваць яе там, дзе яна выступае, i адзначаць яе прысутнасць уразнастайных тэкстах i кантэкстах, часам, магчыма, вельмі адрозных ад тых, дзе мы ўпершыню пабачылі яе фармулёўку. Такім чынам можа выявіцца, пгго наш гісторык вывучае пашырэнне мовы па ўсім полі дыскурсу (якое само шырыцца i змяняецца), даходзячы да пункту, дзе такую мову ўжо можна назваць не проста супольнай ідыёмай шэрагу дыспутантаў, а даступным рэсурсам, настолькі пашыраным, што яго ведаюць i могуць уключыць у свой дыскурс нават людзі, якія вядуць не тыя дыскусіі, для якіх ён прызначаўся першапачаткова, a зусім іншыя. Тут мова прымае на сябе як метафарычную, так i парадыгматычную ролю; трэба задацца пытаннем, якія наступствы цягне за сабою абмеркаванне пэўнай праблемы на мове, якая ўзнікла ў сацыяльным маўленні на іншай глебе i якая падказвае, што гэтая праблема належыць да пэўнага гатунку? А наступствы гэтыя адаб’юцца i на мове, i на праблеме.

Перавага такога падыходу да пашырэння i стварэння моваў у тым, што ён дае гісторыку магчымасць акрэсліць поле дыскурсу i назіраць за тым, якія дзеянні і змены тут адбываюцца. Загана — у тым, што ён фактычна абмяжоўвае даследчыка (перад якім, аднак, ляжыць настолькі шырокае поле для даследавання, што абмежаванасць можа i не адчувацца) гісторыяй занатаванага дыскурсу: гісторыяй тэкстаў, літаратуры i дыскусій, якія вядуцца ў межах пэўнай дысцыпліны, то бок у сферы, дзе рэакцыю на акт пісьма i публікацыі можна заўважыць толькі тады, калі яна сама будзе яшчэ адным такім актам. Не канечне адсюль вынікае, што адзіныя актары гэтай гісторыі — публіцысты, хоць звычайна так i бывае; мовы, якія вывучае наш даследчык, могуць аказацца прыватным пісьмовым дыскурсам, калі нейкі захаваецца (публічнае робіцца складнікам прыватнага) або пісьмовай фіксацыяй прыкладаў вуснага дыс­курсу, якіх, на шчасце, у англійскай гісторыі ранняга Новага часу батата: гэта парламенцкія стэнаграмы, матэрыялы палітычных судовых працэсаў або нарады ў Патні [Putney debates]. Сгэнаграфіі мы абавязаныя, трэба адзначыць, не менш, чым друкарскаму варштату. Але гісторыя дыскурсу, які вядзе між сабой адукаваная публіка — гісторыя тэксту, які звяртаецца да тэксту — не дае нам таго, што можа прынесці гісторыя langue i parole ў сферы тае мовы, якая пераказваецца з вуснаў у вусны. Сведчанні гэтага знайсці нялёгка, але яны існуюць; i калі гісторык, пра якога я тут вяду гаворку, ix мае, ён будзе задавацца пытаннямі такога кшталту: якім чынам вусны дыскурс можа ўзаемадзейнічаць з друкаваным? дыскурс народнай культуры — з дыскурсам культуры адукаванай? Застаючыся гісторыкам пісанага дыскурсу, ён пагодзіцца, што прадмет ягонага доследу — маўленне моцных i абмежаваных сацыяльных групаў; апроч таго, ён адзначыць, што ў ix дыскурсе, які трансфармуецца пад ціскам друку, палемікі і высокіх узроўняў самасвядомасці, публічнае маўленне выяўляецца ва ўсёй сваёй разнастайнасці. Дыскусіі сярод адукаваных прадстаўнікоў паноўнага класа даюць усё ж (пры ўсіх відавочных абмежаваннях) пленную крытыку каштоўнасцяў гэтага класа, якая шмат што тлумачыць, i наш гісторык, магчыма, наважыцца прысвяціць вывучэнню гісторыі такіх дыскусій большы час.

Тут мы сутыкаемся з яшчэ адным тыпам інструментарыю, які дазваляе вывучаць пашырэнне i інстытуцыяналізацыю моваў: гэты інструментарый — даследаванне матэрыяльных i сацыяльных структураў, праз якія мовы распаўсюджваюцца. Вельмі плённымі тут могуць аказацца такія метады, як l’histoire du livre. Ca звестак пра тое, колькі асобнікаў „Энцыклапедыі” было куплена, калі, дзе, a калі пашчасціць — то i кім, можна выснаваць нямала, але яны нічога не скажуць нам пра тое, ці чыталі пакупнікі саму кнігу, i пагатоў пра тое, як яны яе чыталі; або, калі яны неяк рэагавалі на прачытанае, — як яны выказвалі свае рэакцыі; гэта нагадвае нам, што яны маглі купляць гэтую кнігу з зусім іншымі мэтамі. Важнасць такога падыходу для гісторыка, чыё metiér я апісваю, — у тым, што ён паглыбляе абазнанасць даследчыка пра камунікацыйныя прасторы, сферы i структуры, у якіх тварыліся i шырыліся палітычныя мовы. Даследчыку патрабуецца, нагадаю, нашмат лепшая геаграфія палітычнага маўлення ў раннемадэрнай Еўропе: трэба ўяўляць сабе тэрыторыі i межы, паводле якіх размяркоўваліся пэўныя мовы i карысталіся аўтарытэтам пэўныя парадыгмы, так пгго публічны дыскурс аднае pays (дзяржавы або правінцыі) мог спараджаць граматыку, метафізіку i ідэалогію, падобныя — a часцей непадобныя — да тых, якія спараджаліся іншым дыскурсам. Вядома, перспектива тут дваістая; два абліччы меў нават англійскі Янус; палітычная культура была як інтэрнацыянальнаю, так i рэгіянальнаю, так што мы павінны ўлічваць і такую сітуацыю, якая мела месца, калі Гроцыя чыталі ў Лондане, Гобса — у Лейдэне, Лока — у Неапалі або Мантэск’ё — у Філадэльфіі. Але каб даваць рады такім праблемам, трэба рэфлексаваць не толькі пра гісторыю адной культуры ў параўнанні з другой, але i пра той факт, пгго палітычны дыскурс адбываецца ў разнастайных камунікацыйных прасторах i сітуацыях. Тыя, хто чытаў „Левіяфана” ў Лондане ў 1650-я гг., спаткаліся з ім у свеце Джорджа Томасана [George Thomason], у сітуацыі друкарскага i сацыяльнага выбуху i рэвалюцыинага крызісу ў маўленні і свядомасці; тыя ж, хто чытаў яго ў Нідэрландах, спаткаліся з ім (насуперак усім доказам адваротнага) у інакшым, зусім не прыязным i нават не нейтральным асяроддзі універсітэцкай аўдыторыі, дзе яго чыталі i абмяркоўвалі на лаціне (я проста не ведаю, ці існаваў галандскі памфлетны дыскурс — англійскі то напэўна існаваў, у якім Гобс адыгрываў бы нейкую ролю). Гэга азначае толькі тое, што „Левіяфан” мае батата гісторый і ў працэсе тварэння i пашырэння моваў фігуруе ў разнастайных кантэкстах.

Гісторык тварэння i пашырэння палітычных моваў — гэта, паводле майго азначэння, гісторык узаемадзеянняў паміж parole i langue. Parole цікавіць яго пераважна тым, як яна ўздзейнічае на langue, як яна абумоўлівае трансфармацыі ў langue, — пры тым, што апошняя разглядаецца як інстытуцыянальная структура публічнага маўлення, якую шматлікія актары дыскурсіўнага сусвету могуць выкарыстоўваць дзеля розных i часта супярэчлівых мэтаў. Гэта не задавальняе i, думаю, ніколі цалкам не задаволіць тых, хто патрабуе ад гісторыка parole прадэманстраваць функцыяванне прадмета ягонага даследавання ў дачыненні да канкрэтнай сітуацыі, укладзенай з сацыяльных адносінаў і гістарычных актаў: як предмет даследавання вынікае з гэтай сітуацыі, уплывае на яе i функцыянуе ў ёй. Але трэба асцерагацца памылкі, пры якой патрабуюць непасрэднага, калі хапае i апасродкаванага. Маўленне ўздзейнічае на людзей, тэкст — на чытачоў, але гэтая дзейнасць ажыццяўляецца часам у сінхраніі, праз дастаткова непасрэдныя рэакцыі слухачоў i чытачоў, а часам — у дыяхраніі, калі parole прымушае ix прыняць змены ва ўжыванні мовы, правілаў і наступстваў (непасрэдных або імплікаваных), якія цягне за сабой ужыванне пэўнай langue. Даследуючы тварэнне i пашырэнне моваў, мы маем справу з працэсамі, якія належыць разглядаць дыяхранічна, нягледзячы ні на якую сінхранічнасць учынкаў, з якіх гэтыя працэсы складаюцца. Мовы — магутныя пасярэдніцкія структуры; дзейнічаць у ix i ўздзейнічаць на ix азначае ўздзейнічаць на людзей. Магчыма, гэтае ўздзеянне само па сабе i непасрэднае, але яно адбываецца шляхам змены саміх сродкаў пасярэдніцтва, што нярэдка робіцца не наўпрост i патрабуе часу. Вядома, мы павінны даследаваць змены ў маўленні, бо яны выклікаюць змены i ў практыцы, але тут заўсёды існуе нейкі часавы інтэрвал, дастатковы, каб спарадзіць у выніку неаднароднасць.

Пераклад Міколы Раманоўскага


[1] Мне добра вядома, што англійскія займеннікі схільныя быць мужчынскага роду, i прымальнага спосабу, каб абысці гэта пакуль што не існуе. Кажучы так я цалкам усведамляю існаванне Джудыт Шкляр, Кэралайн Робінс, Нанэрл Кэогэйн, Маргарэт Джэйкаб, Джойс Эплбай, Луі Швёрэр, Корын Ўэстан i шматлікіх іншых даследчыц, чые імёны патрабуюць роўнасці, хоць іхняя колькасць не дазваляе абыйсціся проста сімвалічным жэстам.
[2] Прыкладна адсюль i ў 5-6 наступных абзацах, а таксама яшчэ ў адным-двух месцах тэксту я карыстаюся матэрыялам, падрыхтаваным для семінараў, што праводзіліся на факультэце паліталогіі Каліфарнійскага універсітэта ў Сан-Дыега ў вясновай чвэрці 1983 г. Хачу падзякавадь Трэйсі Сгронг, Чарлзу Натансану [Tracy Strong, Charles Natanson] i іншым за заўвагі i крытыку.
[3] На гэтую тэму можна сабраць цэлую бібліяграфію з працаў Доналда Келі, Дж. Р. Элтана, Кевіна Шарпа [Donald RKelley, G. Г. Elton, Ke­vin Sharpe] i іншых аўтараў. Я абмяжуюся толькі адной працай: Ri­chard Tuck. Natural Rights Theories: Their Origin and Development. Cambridge. 1980.
[4] The Endless Adventure — назва ранняга (1912) прыкладу гэтага жанра, які належыць пяру Ф. С. Олівера [F. S. Oliver], даследчыка англійскай палітыкі ў перыяд ад Гарлі [Нагіеу] да Ўолпала [Walpole]. Сярод аўтараў, якія карысталіся такім падыходам пасля Нам’е [Namier], — Дж. E Элтан [G. Г. Elton] (часам) i Морыс Коўлінг [Maurice Cowling] (часцей).
[5] Connolly. W. E. The Terms of Political Discourse. 2nd ed. 1983.
[6] Skinner Q. The Foundations of Modern Political Thought. Cambridge, 1978. I, introduction.

Наверх

Tags: , ,