Ёзэф Валка. Яраслаў Панэк — чэшскі гісторык на пераломе эпох
У аўтабіяграфічным аповедзе Яраслаў Панэк (нарадзіўся 23 студзеня 1947 г.) апісаў свой нялёгкі шлях да заняткаў гісторыяй i да працы ў Акадэміі навук ЧССР[1]. Цікавасць да гісторыі абудзіў дзядуля па бацьку патрыятычнымі расповедамі пра мінулае Радзімы i сям’і, a таксама сустрэча i сяброўскія зносіны з вядомым славістам Атонам Беркопцам[2]. Менавіта ён дапамог Яраславу пераадолець сумненні бацькоў-прагматыкаў у дачыненні да мзтазгоднасці i каштоўнасці гуманітарнай адукацыі „для жыцця» i зарыентаваў таленавітага вучня на вывучэнне гісторыі i моваў тагачаснай Югаславіі.
Пад уплывам настаўнікаў у Я. Панка (а яны добра ведам яго талент i пераканалі ў гэтым кіраўнічыя органы) з’явілася магчымасць атрымаць сярэднюю адукацыю (1962-1965). У другой палове 1960-х г., у перыяд палітычных зрухаў у краіне, ён здолеў трапіць на курс архівазнаўства і гісторыі, а потым i славістыкі на філасофскім факультэце Карлавага універсітзта (1965-1970). Атрыманая ад адміністрацыі Цэнтральнай Чэхіі стыпендыя абавязала Панка адпрацаваць некалькі гадоў у тым краі пасля заканчэння вучобы. Гэга i стала яго першым месцам працы.
У чэхаславацкай гістарыяграфіі Сярэднявечча ў 1960-я гг. была пераадолена абавязковасць схематызму афіцыйнага марксісцкага трактавання гісторыі, усталявалася пазітывісцкая традыцыя i была прадэкларавана адкрытасць для сучасных сусветных тэндэнцый у навуцы[3]. Пры вывучэнні старажытнай гісторыі быў таксама ўведзены прынцып усебаковага даследавання архіўных матэрыялаў, эўрыстыкі, крытыкі i змястоўнай інтэрпрэтацыі крыніц. Пры гэтым дамінавальныя пазіцыі належалі вывучэнню эканамічнай i сацыяльнай гісторыі, што ў болыыасці сваёй злучалася з тэматыкай марксісцкай гістарыяграфіі ў Заходняй i Ўсходняй Еўропе. Вывучэнне сацыяльна-эканамічнай гісторыі ў Чэхаславакіі дасягнула еўрапейскага ўзроўню, i з гэтым пачалі лічыцца на Захадзе. Былі адноўлены працоўныя кантакты з замежжам, a вышэйшыя навучальныя ўстановы пачалі змагацца за права весці даследчую дзейнасць, якая дагэтуль была дазволена толькі Акадэміі навук ЧССР у адпаведнасці з праектам 3. Неедлага.
Пад час вучобы на факультэце Я. Панэк мог сустракацца з высокапрафесійнымі настаўнікамі, якімі з’яўляліся Ё. Палішэнскі (J. Polišenský), Францішак Каўка (Fг. Kavka), Ф. Кутнар (Fг. Kutnar), 3. Фіяла (Zd. Fiala), Ё. Пэтрань (J. Petráň), Міраслаў Грох (M. Hroch), Р. Квачэк (Г. Kvaček), I. Главачэк (I. Hlaváček) i іншыя, ды займацца тым, што выклікала найбольшы інтарэс. Пры гэтым інтарэсы яшчэ цалкам не вызначыліся. Так, яго дыпломная праца, напісаная па гісторыі Сярэднявечча i славістыкі, была прысвечана чэшскім матывам у польскіх сярэднявечных хроніках[4]. Станаўленне Панка як даследчыка, як i некаторых яго равеснікаў, адбывалася не толькі пад уплывам настаўнікаў (і ў залежнасці ад ix), а хутчэй дзякуючы ўласным намаганням — так званы a self—made man. Ha першым месцы працы, у архіве, даследчык атрымаў магчымасць далей развіваць рознабаковасць інтарэсаў i займацца нечым новым.
Пяць гадоў (1970-1975), якія былі праведзены ў адпаведнасці ca стыпендыяльнымі абавязкамі ў Бенешаўскім раённым архіве, Панэк займаўся бягучай архіўнай працай i выкананнем адміністрацыйных задач намінальнага „дырэктара». Там ён праявіў сябе як працавіты архіварыус. Вынікам стаў шэраг упарадкаваных фондаў i дасканалых інвентароў, каталогаў i бібліяграфіі, акрамя таго менавіта там сфармаваўся ўстойлівы інтарэс даследчыка да гісторыі Цэнтральнай Чэхіі i яе дзеячаў. У бенешаўскіх архіўных фондах Панэк знайшоў крыніцы па адной з самых важных праблем даследавання: права i яго адносіны да ўлады i rpaмадства. Гаворка ідзе пра дакументы крымінальнага права часткі Цэнтральнай Чэхіі XVI-XVIII ст. 3 бенешаўскіх архіваў паходзіць i яго першая публікацыя крыніц ранняга Новага часу „Смольная кніга гарадка Дзівішова (1617-1751)» [„Smolná kniha městečka Divišova z let 1617-1751″[5]). Ужо ў гэтай публікацыі выявіліся некаторыя характэрныя рысы даследчыцкай дзейнасці Панка: апора на крыніцы, бездакорнасць выдання, вычарпальныя заўвагі i каментары. У змястоўных па сваім характары ўводзінах аўтар прывёў канцэптуальныя выклады таго, што крымінальнае права знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з сацыяльнымі ўмовамі таго ці іншага часу. Пасля працы ў Бенешаве Панэк атрымаў месца архіварыуса ў Дзяржаўным абласным архівеў Празе (1975-1976). Пры гэтым час, праведзены ў Бенешаўскім архіве, ён не разглядаў як марна страчаны. Так, вучоны адзначаў: „Я навучыўся там працаваць з архіўнымі крыніцамі, пазнаёміўся з цэлым шэрагам выдатных людзей i лепш спазнаў вясковы побыт, што для нараджэнца Прагі было вельмі важна»[6].
У 1977 г. Панэк пачаў працаваць у Акадэміі навук ЧССР. Гэта стала магчымым дзякуючы намаганням загадчыка аддзела старажытнай гісторыі Інстытута чэхаславацкай i cyсветнай гісторыі д-ра Ёзэфа Яначка[7], які пазнаёміўся з яго першымі навуковымі працамі i пачаў прадстаўляць яго інтарэсы. Пачатак працы ў Акадэміі навук, адным з самых уплывовых i паслядоўных носьбітаў афіцыйнай палітыкі, супаў з перыядам жорсткай „нармалізацыі». Панэк прыйшоў туды пасля значных партыйных чыстак сярод гісторыкаў на пачатку 1970-х гг. Чысткі сталі своеасаблівай пометай рэжыму нармалізацыі за тую выключную ролю, якую адыгралі некаторыя супрацоўнікі інстытутаў гісторыі ў перыяд лібералізацыі i дэмакратызацыі 1960-х г., за аказанне супраціву пад час жнівеньскай акупацыі. Праца ў Бенешаўскім архіве i маладосць збераглі Панка на гэтым этапе гісторыі інстытута. Заслуга Яначка i тых, хто перажыў гэтыя чысткі, заключалася ў тым, што аддзел старажытнай гісторыі Інстытута гісторыі стаў у другой палове 1970-х i асабліва 1980-х гг. сапраўдным даследчым інстытутам, у якога былі канкрэтныя планы даследавання i выключныя вынікі, дасягнутыя ў публікацыях I. Спевачка (J. Spěváčka), Д. Тршэшціка (D. Třeštíka), Я. Жэмлічкі (J. Žemličky), Я. Панка (J. Pánka) i іншых. Некаторыя з гэтых публікацый выходзілі вялікім тыражом, а ix аўтары спрыялі захаванню высокага ўзроўню i пераемнасці чэшскай гістарыяграфіі. 3 самага пачатку Панэк працаваў у рэдакцыі перыядычнага выдання Folia Historica Bohemica, што выходзіла ў Інстытуце гісторыі АН, a ў 1990 г. стаў яго галоўным рэдактарам. I хоць у гэтым зборніку выдаваліся працы пераважна супрацоўнікаў Інстытута гісторыі, тым не менш у 1980-я гг. ён стаў галоўным месцам публікацый прац чэшскіх гісторыкаў ранняга Новага часу. У ім, а таксама ў некаторых іншых перыядычных выданнях (Husitský Tábor, Studia Comeniana et Historica) зноў на першае месца выйшлі перадавыя артикулы, напісаныя з улікам новых тэндэнцый у развіцці гістарычнай навукі. Супрацоўнікі інстытута імкнуліся па магчымасці захаваць як асабістыя, так i працоўныя кантакты з калегамі, якія аказаліся за бортам, а таксама дапамагчы ім вярнуцца да навукова-грамадскага жыцця i выдавецкай дзейнасці, асабліва калі гэта былі колішнія супрацоўнікі Інстытута.
Вывучэнне гісторыі XVI-XVII ст. мела, вядома ж, добрыя традыцыі ў чэхаславацкай гістарыяграфіі. Ужо ў другой палове XIX ст. была зліквідавана даследчыцкая манаполія Сярэднявечча, адкуль гісторыкі Адраджэння бралі ўпэўненасць i сэнс нацыянальнага існавання, мужнасць палітычнай самасвядомасці i захаванне пераемнасці праз „зварот» да дзяржаўных i нацыянальных вяршынь сярэднявечнай гісторыі. Пачатак Новага часу быў, наадварот, цяжкім выпрабаваннем для нацыянальнай гістарыяграфіі. Тэорыя Гегеля i філасофія гісторыі — адкуль шмат чаго было перанята марксізмам — разглядала сучасную дзяржаву як найвышэйшае праяўленне цывілізацыйнага прагрэсу. Гэта была цэнтралізаваная i бюракратычная дзяржава, a ў XVIII ст. яшчэ i асветная. Сучасная дзяржава пакончыла з „гістарычнай непатрэбшчынай» Сярэднявечча, да якой належаў не толькі феадалізм, але i станавасць. Гэта было супрацьпастаўленне сучаснаму праву, грамадскім правам i свабодам, роўнасці. Але такім чынам узнікла іншая праблема: як у межах заканамернасці цывілізацыйнага прагрэсу, што цесна злучаны з цэнтралізацыяй дзяржавы, паказаць характар рухаў саслоўяў за свабоды i прывілеі, белагорскую катастрофу, барока, габсбургскі абсалютызм, праўленне Іосіфа II. Перамагла тэорыя непераемнасці (так званы Цёмны час[8]) i вяртанне да сярэднявечнага права i ідэй чэшскай Рэфармацыі. Большасць гісторыкаў XIX ст. былі манархісты, a рэлігія падзяліла ix на два непрымірымыя лагеры пры ацэнцы рэфарматарскага руху, бітвы ля Белай Гары, габсбургскага канфесійнага абсалютызму. Пры гэтым абвастрылася i чэшска-нямецкая спрэчка ў гістарыяграфіі. Арыентавацца ў такім лабірынце праблем, супрацыіастаўленняў i паваротаў было цяжка. Бясконцыя дыскусіі ажыўляліся нацыянальнымі, рэлігійнымі i новымі ідэалагічнымі, гістарычна-філасофскімі спрэчкамі, a таксама палітычнымі маніпуляцыямі мінулага. Панэк належыць якраз да той катэгорыі гісторыкаў, якія імкнуліся знайсці выйсце з гэтага лабірынту шляхам правядзення непрадузятага даследавання з улікам гістарычнай рэчаіснасці. Акрамя таго, яго заслугай з’яўляецца тое, што рэалістычны падыход у вывучэнні гісторыі XVI-XVII ст. паступова пачаў пераважаць i ў акадэмічнай школе. Адна з першых публікацый Панка, пасля таго як ён пачаў займацца вывучэннем ранняга Новага часу, была прысвечана крытычнаму перагляду даследаванняў па гісторыі станаў[9].
Паказальна, што ў 70-я гг. мінулага стагоддзя, калі паступова адыходзіў дагматычны марксізм i набліжалася эпоха новай гістарыяграфіі, Панэк спыніўся на палітычнай праблематыцы. Гэта можна растлумачыць тым, што ў той перыяд назіраўся рост зацікаўленасці праблемай саслоўяў як у еўрапейскай гістарыяграфіі, так i ў гісторыі права, перш за ўсё ў краінах так званай класічнай саслоўнай сістэмы (Польшча, Венгрыя або чэшскія землі), а таксама ў краінах канстытуцыйнай манархіі. Адбываўся пошук выйсця з жалезнай заканамернасці i непазбежнасці цэнтралісцкага абсалютызму i ўяўнага трагічнага становішча чэшскага i польскага народаў у Еўропе. Саслоўная сістэма як процівага абсалютызму стала актуальнай тэмай еўрапейскайгістарыяграфіі. A палітычная i юрыдычная гісторыя павінны былі падладзіцца пад „рэвалюцыйную» хвалю новай гістарыяграфіі.
Стала неабходным вызначыць само паняцце „палітычная сістэма». „Папярэдняе азначэнне» Панка было наступным: „Палітычная сістэма ўяўляе сабой сукупнасць унутры- i знешнепалітычных адносінаў дадзенай дзяржавы, якія вынікаюць з падзелу эканамічнай i палітычнай улады ў гэтай дзяржаве, i ўвасоблены ў сістэме ўладна-палітычных інстытутаў i рэалізуюцца як на агульна-дзяржаўным ўзроўні, так i на больш нізкіх узроўнях, асабліва ў маштабе абласным, рэгіянальным i лакальным»[10]. Такім чынам, адметным у гэтай фармулёўцы з’яўляліся сукупнасць унутры- i знешнепалітычных адносінаў, падзел эканамічнай i палітычнай улады ў краіне, стварэнне інстытутаў улады ўсіх узроўняў. Адзінае, чаго тут не хапае, — гэта ідэалагічнай (рэлігійнай) легітымізацыі палітычнай сістэмы. У любым выпадку Панэк падыходзіць да сутнасці паняцця i да сутнасці даследавання інстытуцыяналізацыі i бюракратызацыі ўлады, барацьбы за яе падзел i легітымізацыю. Тым самым была паказана залежнасць структуры грамадства ад дынамікі развіцця гісторыі. Улада ў дадзеным выпадку выступав як вось гістарычнага развщця i як яго дынамічны фактар.
Панэк ніколі не засяроджваўся толькі на феномене улады i яе інстытутах, як гэта падаецца традыцыйна ў гісторыі права. Ён звяртаў увагу на розныя бакі „свайго» перыяду, тым больш што назіралася актывізацыя інтарэсу да ix з боку новай гістарыяграфіі. Пры гэтым пад час асвятлення тых ці іншых момантаў карысным было выкарыстанне крыніц. Менавіта сувязь улады i палітыкі з жыццём грамадства i кулыурай з самага пачатку выйшлі на першае месца ў даследаваннях Панка. Першай значнай працай, дзе дамінуе ўладарна-палітычны аспект, стала яго дысертацыя пра барацьбу саслоўнай апазіцыі супраць Габсбургаў у1547-1577 г.[11]. У ей былі пададзены абагульняльныя вынікі даследаванняў і разважанняў за другую палову 1970-х г.
У якасці предмета даследавання Панэк выбраў перыяд, абмежаваны наступнымі „падзеямі»: ад выступлення прыхільнікаў евангельскай царквы супраць абсалютысцкай палітыкі Фердынанда i першага вялікага палітычнага працэсу супраць лідэраў станавай апазіцыі ў Чэхіі (1547) да выпрацоўкі Чэшскай канфесіі (1575). Такім чынам, ён абраў перыяд адноснага спакою, калі нічога эпахальнага не адбывалася, калі „сістэмы» (дваранска-саслоўная i каралеўская) нармальна функцыянавалі, але пастаянна сутыкаліся ў штодзённым палітычным жыцці. Абодва бакі канфлікту сфармулявалі i распрацавалі свае пазіцыі, мэты, патрабаванні. Сутыкненне саслоўяў i каралеўскай улады адбывалася ва ўмовах строга распрацаваных правілаў, вызначаных „канстытуцыяй» i традыцыйнымі свабодамі. Гэты перыяд уяўнага спакою Панэк, вядома, трактаваў як пастаянны, прыхаваны канфлікт i як барацьбу караля за валоданне земскімі органамі пры дапамозе класічных метадаў каралеўскай улады: асабісты ціск на лідэраў земскіх органаў i на пражскія гарадскія рады, пгго знайшло сваё ўвасабленне як у перацягванні адметных дзеячаў на „каралеўскі бок», так i ў пакаранні змагароў супраць абсалютызму.
Да такога роду сітуацыі еўрапейскі працэс „канфесіяналізацыі» палітыкі падышоў у другой палове XVI ст., калі ён стаў сапраўды важнай праблемай для распрацоўкі даследчыкамі ранняга Новага часу. Чэшскія землі ўяўлялі сабой адзін з найцікавейшых рэгіёнаў працэсу „канфесіяналізацыі», гэта i было адзначана ў замежнай гістарыяграфіі. Паралельна гэтай праблемай займаліся багемісты Нямеччыны — паслядоўнікі Зайбта (Seibt) i Шрама (Schramm), асабліва В. Эбергард (W. Eberhard), пазней Ё. Балцке (J. Bahlcke)[12]; аналагічныя даследаванні разгарнуліся ў Польшчы, Аўстрыі, Венгрыі, Англіі i Францыі. Аднойчы Панку давялося прыняць удзел у Міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла на пачатку 1988 г. у Лондане. Гаворка ішла пра становішча дзяржавы, царквы i станаў у Цэнтральнай Еўропе ў XVI-XVII ст.[13]. Пры гэтым дыскусіі былі настолькі гарачыя, што нельга было ні на хвіліну пакінуць паседжанні, бо гісторыкі з усяго свету выступалі ўвесь час i абмяркоўвалі менавіта чэшскую мадэль.
Выдатная акадэмічная падрыхтоўка дазволіла Панку разгледзець закулісную барацьбу палітычных перамоваў, цэнтрам якой сталі сеймы. Такім чынам, ён здолеў рэканструяваць паралельныя палітычныя структуры (партыі), якія не был! заснаваны толькі на канфесійнай прыналежнасці, а хутчэй на сувязях, што будаваліся вакол выдатных дзеячаў станавых арганізацый. Панэк растлумачыў канфлікты гэтых груповак, напрыклад, спрэчку паміж князямі з Плаўн i Рожмбэрка за першае месца сярод чэшскіх паноў, i паказаў яе значэнне для структурнага развіцця чэшскіх станавых арганізацый[14]. Ён таксама даследаваў заўжды абдзяляную ўвагай і, на жаль, цяжка даступную ключавую крыніцу па палітычнай i рэлігійна-культурнай гісторыі XVI — пачатку XVII ст. — Архіў Суполкі Чэшскіх братоў (Archiv Jednoty bratrské), да якога дагэтуль выяўлялі цікавасць перш за ўсё гісторыкі царквы. Панэк прааналізаваў менавіта той час, кал! гэтая рэлігійная групоўка ператварылася ў моцную палітычную сілу, перажыла пераслед Фердынанда за ўдзел у першым саслоўным паўстанні. Акрамя таго заслуга Панка ў тым, што палітычная і рэлігійная гісторыя зноў стала прывабліваць свецкіх гісторыкаў.
Паняцце станавай сістэмы як сукупнасці ўнутрыпалітычных i знешнепалітычных узаемадачыненняў патрабавала суаднясення чэшската палітычнага жыцця з габсбургскай i еўрапейскай палітыкай, a таксама са складанымі адносінамі асобных частак Чэшскай Кароны. У сваіх публікацыях, прысвечаных ранняму Новаму часу, Панэк аддаваў увагу уплыву „турэцкага пытання» на развіццё Цэнтральнай Еўропы, дзе ён выявіў свае веды з гісторыі паўднёва-славянскіх i балканскіх народаў. Уключэнне чэшскіх зямель у кантэкст палітычнага жыцця Габсбургскай манархіі i Цэнтральнай Еўропы з’яўляецца фонам усіх яго работ.
Існуе думка, што Панэк стаў першым пасля Ё. Палішэнскага „пражскім» гісторыкам, які ў сваіх даследаваннях паслядоўна выкарыстоўваў так званую „дзяржаўную пазіцыю». A таму ён не абмяжоўваўся толькі Чэшскім Каралеўствам. Панэк працаваў таксама ў мараўскіх архівах i падыходзіў да Чэшскай Кароны як да адзінага цэлага i спецыфічнай формы дзяржавы. Ён, напрыклад, знайшоў рознабаковую пераліску аламоўцкіх епіскапаў, фонды земскага архіва ў Брне. Выкарыстанне „дзяржаўнай» пазіцыі дазваляе зразумець складаную структуру Чэшскай Кароны i далучыць „земскія маштабы» да чэшскай дзяржаўнай i нацыянальнай гісторыі. Панэк заўжды выкарыстоўваў гэты прынцып пад час выкладання чэшскай гісторыі i спрыяў значнаму развіццю „вывучэння Кароны». Свае заўваті ён змясціў у некаторых абагульняльных працах, заснаваных на крыніцах, i развагах пра палітычную сістэму, якая ўсталявалася на Чэшскіх землях да бітвы ля Белай Гары ў 1620 г.[15].
У сувязі з тым, што Панэк часта публікаваў свае працы на розных мовах, у 1980-я гг. ён стаў паважанай асобай сярод гісторыкаў усяго свету. Панка нельга назваць непасрэдным паслядоўнікам Яначка, бо ён абраў іншую форму абагульнення. Зразумела, што даследчык добра разумеў свой талент апавядальніка і спадзяваўся, што сапраўды здолее рэалізаваць гэта i ў акадэмічнай навуцы[16]. У 1980-я гг. адбылося „вяртанне» ў гістарыяграфію палітычнай біяграфіі як класічнай формы зліцця аналізу i храналогіі распачатага апавядання[17]. Фонды паўднёва-чэшскіх архіваў падштурхнулі Панка да распрацоўкі наступнай тэмы даследавання — біяграфіі апошніх Рожмбэркаў як свайго роду сінтэзу чэшскай гісторыі да 1620 г.
Пры гэтым давялося пашырыць даследаванне на тыя сферы, дзе былі моцныя пазіцыі „новай гісторыі». Напрыклад, погляд на „вандраванні» як на гістарычны феномен, як сродак спазнання свету, культурней i палітычнай камунікацыі, наладжвання палітычных адносінаў i культурных маршрутаў[18]. Не сакрэт, што гэта цесна пераклікаецца з цягай самога Панка да вандравання, што, у сваю чаргу, арганічна звязана з яго жаданнем спазнання. Кожны раз, як падкрэсліваюць удзельнікі сумесных з ім вандровак, любая паездка па Еўропе суправаджалася масай уражанняў. Справа ў тым, што Панэк добра ведае маршруты, помнікі ранняга Новага часу на тым ці іншым маршруце, вядзе туды, куды звычайна вельмі цяжка трапіць. Напрыклад, аднойчы ён пералез цераз вельмі небяспечную агароджу i апынуўся ў касцёле ля скульптуры ці надмагільнага помніка нейкаму дзеячу ранняга Новага часу. Пры гэтым ён выбіраў такія маршруты, каб было можна наведаць некалькі гарадоў i мястэчак i да адпраўлення цягніка прабегчыся па горадзе i агледзець яго славутасці. А аднойчы адбыўся нават такі выпадак, калі ноччу вучоны быў арыштаваны навакзале за бадзянне. Пад час навуковай паездкі ў Нямеччыну ў 1989 г. ён рызыкаваў, калі выязджаў у іншыя краіны, a неабходных дакументаў пры гэтым не меў. Складваецца такое ўражанне, што даследчык не мог дачакацца, калі ўсё ж такі будуць адкрыты дзяржаўныя межы.
Следам за „вандраваннем» ідзе крытычная публікацыя крыніц са змястоўным уступным разглядам. Тычыцца гэта паездкі чэшскай шляхты ў Італію ў 1551-1552 г.[19]. Панэк убачыў у гэтай вядомай вандроўцы чэшскай шляхты падзею важнага палітычнага i культурнага значэння. У паўночную Італію Панэк „паехаў» разам з маладым Вілемам з Рожмбэрка, разам з ім пазнаёміўся не толькі з мастацкімі славутасцямі i мошчамі святых, але i з італьянскай кухняй, інтарэсамі i менталітэтам шляхты эпохі Ренесансу. Пры гэтым ён аддаў увагу i адлюстраванню вынікаў вандроўкі ў архітэктуры, мастацтве i асабліва ў вобразе жыцця чэшскай шляхты. Ён паказаў гэтую падзею, асабліва змяненні менталітэту шляхты i яго наступствы, як адзін з найважнейшых культурных пераломаў у чэшскай гісторыі Новага часу. Панэк перавёў вандраванне з гісторыі культуры ў галіну сучаснай культурная гісторыі i ініцыяваў шэраг даследаванняў на гэтую тэму.
Культурная гісторыя стала для Панка нароўні з палітычнай гісторыяй другой значнай сферай інтарэсаў. Перш за ўсё яго цікавіць культура (выяўленчае мастацтва, архітэктура, тэатр, святы) як складаная частка ладу жыцця арыстакратыі i двара i як форма палітычнага і ўладарнага прадстаўніцтва. Панэк быў адным з першых, хто адрэагаваў на спробу ажывіць у чэшскай гістарыяграфіі вывучэнне святаў i уключыць гэтую тэму ў даследчы праект па вывучэнні святаў у 60-я i 80-я гг.[20]. На працягу 1980-х гг. у чэшскай гістарыяграфіі ранняга Новага часу адной з самых частых тэм была тэма вывучэння арыстакратыі i арыстакратычныхдвароў. Гэта не была толькі рэакцыя на манаполію „рабочых i сялян» i маёмасную структуру шляхты ў папярэдніх працах гісторыкаў Новага часу. Гэта быў вынік агульнай арыентацыі гістарыяграфіі на культурную гісторыю, a потым i на сучаснасць. Тым больш што чэшскія архівы прапануюць вялікае мноства дакументаў па названай тэматыцы. Што да XVI-XVII ст., то выключную пазіцыю ў дадзеным напрамку займаюць архівы Паўднёвай Чэхіі i Рожмбэрка. Большасць фондаў іншых вялікіх родаў, як, напрыклад, Пернштэйнавы (Pernštejnové), былі знішчаны, бо пераможцаў бітвы ля Белай Гары i новых каталікоў не цікавілі архівы сваіх ерэтычных лідэраў. Пашырылася колькасць гісторыкаў, што пачалі разумець вялікую ролю арыстакратыі таго часу як вырашальнай эканамічнай, фінансавай i сацыяльна-палітычнай праслойкі грамадства. Акрамя таго актыўна сталі вывучаць мецэнацкую дзейнасць шляхты[21]. У перыяд, калі каралеўскі двор не знаходзіўся ў Празе, вышэйшая арыстакратыя заставалася носьбітам высокай культуры i мецэнацтва. На прыкладзе арыстакратыі можна наглядна ахарактарызаваць гісторыю пранікнення ўлады i культуры на чэшскія землі. Несумненна, невыпадковы той факт, што менавіта ў Паўднёвай Чэхіі дзякуючы намаганням В. Бужка (V. Bůžka) у Паўднёва-Чэшскім універсітэце ўзнікла вельмі актыўная i заснаваная на сучаснай метадалагічнай базе даследчыцкая група (Паўднёва-чэшская школа). Панэк спачатку падтрымліваў гэтую школу i нават сам да яе належаў. Тым не менш паступова пад уплывам дзейнасці яе лідэра ў ёй узмацніўся культурна-антрапалагічны кірунак, а Панэк па-ранейшаму прытрымліваўся даследавання ўлады i палітычных аспектаў культуры шляхты. Як толькі ён рашыўся на вывучэнне лёсу апошніх Рожмбэркаў, дык распачаў гэты працэс зноў з публікацыі крыніц, на гэты раз хронікі Вацлава Бржэзана (Vдclava Bfezana)[22]. У сувязі з тым, што тэкст у першую чаргу мае лінгвістычную i літаратурную каштоўнасць, узнікла неабходнасць яго публікацыі з салідным апаратам i ілюстрацыямі. Кніга „Жыццё апошніх Рожмбэркаў» (Životy posledních Rožmberků) выйшла ў свет у 1985 г. у двух тамах вялікага фармату (больш за 900 старонак) у шэрагу папулярных чэшскіх хронік выдавецтва „Свабода» (Svoboda). Тыраж 90 000 экзэмпляраў стаў сапраўдным ракордам у публікацыі чэшскіх крыніц ранняга Новага часу. Акрамя новага варыянта тэксту Бржэзана, падрабязных паказальнікаў i спісу літаратуры, тут пададзена вялікая колькасць заўваг, у тым ліку i біяграмы дзеячаў, згаданых у тэксце. 3 улікам таго факта, што да двара Рожмбэркаў акрамя рыцараў i прыслугі належалі ўсе тыя, хто ў той час займаўся грамадскай альбо палітычнай дзейнасцю, то гэга з’яўляецца своеасаблівым аглядам вышэйшай арыстакратыі i дробнай шляхты той эпохі, якая належала да акружэння Рожмбэркаў. Публікацыя звязана з развагамі пра Бржэзана i з каментарамі, якія спыняюцца на значных падзеях i асобах перыяду хронікі. Наступнай выдатнай публікацыяй Панка стала кніга „Апошнія Рожмбэркі. Вяльможы чэшскага рэнесансу» (Poslední Rožmberkové. Velmoži české renesance), якая была завершена ў 1989 г.[23].
Пасля Лістапада
Лістапад 1989 г. пазбавіў Панка членства ў партыі, з якой яму не ўдалося калісьці выйсці і ў якую ўступіў, як сам пра гэга распавядаў[24], толькі з прагматычных прычын i па згодзе з калегамі па працы, каб тым самым захаваць аддзел старажытнай гісторыі Iнстытута гісторыі АН ЧССР, які ўжо знаходзіўся пад пагрозай ліквідацыі. У такім сваімпрагматизме ён не быў выключэннем і, як сцвярджаюць людзі, якія яго добра ведаюць, членства ў партыі ніякім чынам не паўплывала на яго навуковую дзейнасць.
3 самага пачатку аксамітнай рэвалюцыі Панэк прыняў удзел у ліквідацыі старога рэжыму. Акрамя штодзённых масавых маніфестацый напрыканцы лістапада i ў пачатку снежня 1989 г. адбываўся пераход ад камуністычнага рэжыму да дэмакратычнага, да станаўлення адкрытага грамадства ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку i ў навуцы. Пад час бурных дыскусій рабілася зразумелым становішча, перспективы, праграмы i практычныя мэты ix удзельнікаў, больш за тое — выявілася, што мела месца не толькі ідэалагічнае „пераапрананне», але i прыстасаванне лёкаяў старога рэжыму да новых роляў. Панэк жа застаўся самім сабой. Пры гэтым вельмі хутка стала зразумела, хто ёсць хто [who is who), i ўжо пры ацэнцы навуковых супрацоўнікаў на першае месца выйшлі крытэры працы, здольнасці i характар. Дырэктарам Інстытута гісторыі АН Чэхаславакіі стаў Францішак Шмагел, i многія гісторыкі, выключаныя з Акадэміі ў першыя гады нармалізацыі, вярнуліся. Першачарговай задачай новага кіраўнііггва стала захаванне Інстытута гісторыі ў перыяд розных скарачэнняў i рэформ у такой форме i ў такім складзе, каб заставалася магчымасць займацца як даследчыцкай i выдавецкай дзейнасцю, так i прадстаўляць чэшскую навуку на сусветнай арэне.
Акадэмія i яе інстытуты вымушаны былі рэагаваць на абсалютна новую сітуацыю ў грамадстве i навуцы: у некаторых сферах была страчана манаполія на веды i на знойны з замежнымі краінамі; вымушаны былі лічыцца ca зменамі ва універсітэтах як старых, так i новых, якія вярнуліся да навуковага даследавання як неабходнай перадумовы вышэйшай адукацыі. Інстытут Шмагла i яго супрацоўнікі рэагавалі на новую сітуацыю выпрацоўкай даследчыцкай i выдавецкай стратэгіі i прыстасавалі да яе асабістыя i інстытуцкія планы i працоўныя праграмы. Яны імкнуліся вярнуць інстытуту прэстыж i падняць на еўрапейскі ўзровень „Чэшскі гістарычны часопіс» (Český časopis historický), npaцягнуць выдавецкую дзейнасць, захаваць свабоду даследа ванняў і спрыяць прадстаўленню чэшскай гістарыяграфіі на міжнародным узроўні. Для ўсяго гэтага былі створаны найлепшыя ўмовы. Важнай праблемай стала зліццё інстытута з установамі вышэйшай адукацыі на той выпадак, калі да ix далучаць Інстытут; выкарыстанне сістэмы грантавай дапамогі пры фінансаванні даследчыцкай працы i публікацый. Што да навуковага падзелу працы, то засталося ядро даследчыцкай дзейнасці Інстытута па гісторыі Сярэднявечча, ранняга Новага часу i XIX ст. Дзякуючы намаганням Вілема Прэчана (Viléma Prečana) быў створаны новы Інстытут сучаснай гісторыі са сваімі амбіцыйнымі праграмамі i ўласнай выдавецкай дзейнасцю.
Панку неабходна было зрабіць выбар паміж спакоем архіваў i працоўнага кабінета i дзейнасцю, якая забірае амаль што ўвесь час. Такі выбар для любога прадуктыўнага гісторыка не можа быць лёгкім, бо тут гаворка ідзе не толькі пра ўласны выбар, але i пра навуку. У дэмакратычных грамадствах кіраўніцтва навуковым калектывам ажыццяўляе чалавек, які выбіраецца i прызначаецца на пасаду ў адпаведнасці з вынікамі працы, арганізацыйнымі i дыпламатычнымі здольнасцямі, аўтарытэтам у навуковым асяродку i грамадстве. Пад час разважанняў „што рабіць?» Панэк усё гэга добра ўсведамляў: прымаў прапановы па ажыццяўленні арганізацыйных i прадстаўнічых функцый, удзельнічаў у выбарах i г. д. Такое яго павышэнне адразу ж прывяло да змены характеру яго даследчыцкай i выдавецкай дзейнасці. Значнае месца ў ёй стала займаць выпрацоўка стратэгіі i арганізацыі навукі, навуковых планаў інстытута, агульныя заўвагі па гісторыі i гістарыяграфіі, час ад часу выступленні перад аўдыторыяй. Сгалі пераважаць артыкулы, даклады на канферэнцыях, кіраўніцтва працай вучняў, лекцыі, рэцэнзіі, праграмы, паведамленні i публіцыстыка. Вялікія абагульняльныя працы адышлі на іншы план, але ад публікацый сваіх твораў Панэк не адмовіўся. Яны па-ранейшаму выкананы на самым высокім узроўні. Але аналіз навуковай дзейнасці пасля лістапада 1989 г. будзе далека не поўны без спасылкі на яго тагачасныя пасады, на месца, якое ён займаў у навуковым асяродку не толькі ў сябе на Радзіме, але i далека за яе межамі. У рамках Акадэміі навук Панэк займаў наступныя пасады: на пачатку 1990 г. быў абраны загадчыкам аддзела ранняга Новага часу Інстытута гісторыі, у хуткім часе быў прызначаны намеснікам дырэктара. У перыяд з 1998 да 2005 г. выконваў функцыі дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук. 3 2005 г. — намеснік старшыні Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі, адказвае за III аддзел грамадскіх i гуманітарных навук. У 1990-я гг. быў рэдактарам шэрагу чэшскіх i замежных гістарычных часопісаў, а з 2000 г. пасля адстаўкі Ф. Шмагла стаў сумесна з Іржы Пешкам (J. Peškem) адказным рэдактарам „Чэшскага гістарычнага часопіса».
Пасля лістапада 1989 г. многія універсітэты выявілі цікавасць да педагагічнай дзейнасці вучонага. Так, акрамя Карлавага універсітэта можна назваць Масарыкаўскі універсітэт у Брне, дзе ён меў цесныя кантакты, займаўся мараўскай праблематыкай i працаваў у мараўскіх архівах. У 1992 г. ён заняў пасаду дацэнта на філасофскім факультэце Карлавага універсітэта і стаў членам выкладчыцкага калектыву. У сувязі з тым, што Панэк абараніў доктарскую дысертацыю, прызначэнне на пасаду прафесара было толькі справай часу. Прафесарскія паўнамоцтвы яму прапанаваў філасофскі факультэт Масарыкаўскага універсітэта, дзе ён рэгулярна чытаў лекцыі. Прызначэнне на пасаду прафесара атрымаў і на філасофскім факультэце Карлавага універсітэта ў Празе (1996 г.). У перыяд 1997-2000 г. быў прарэктарам па міжнародных сувязях Карлавага універсітэта. Акрамя таго Панэк часта ездзіў чытаць лекцыі ў іншыя чэшскія і замежныя універсітэты і быў абраны членам ix навуковых саветаў. У Панка ў многіх універсітэтах ёсць свае вучні.
Нарэшце атрымаў Панэк i найвышэйшае прызнанне сярод чэшскіх гісторыкаў, калі ў 1996 г. быў абраны старшынёй Гістарычнага клуба — Асацыяцыі гісторыкаў Чэшскай Рэспублікі. У 2002 г. стаў i старшынёй Чэшскага нацыянальнага камітэта гісторыкаў, чэшскай секцыі Між народнага камітэта гістарычнай навукі, значыць, ён нясе адказнасць за удзел чэшскіх навукоўцаў у сусветных канферэнцыях па гісторыі.
***
У дадзеным артикуле гаворка ідзе не пра тое, каб падаць поўны пералік дзейнасці Панка i функцый, якія ён выконвае, а пра тое, каб паспрабаваць ахарактарызаваць профіль навуковай дзейнасці Панка, яго навуковыя інтарэсы, вынікі працы. Што да падзей у яго жыцці, якія адбыліся пасля лістапада 1989 г., то ix даволі цяжка прааналізаваць. Справа ў тым, што гэга яшчэ незавершаная старонка яго жыпдя, дзе шмат праектаў не закончана. I калі казаць пра месца Панка ў структуры чэшскай навукі, то адно можна з упэўненасцю адзначыць — яму не ўласцівы „правадьфскія схільнасці». Гэты чалавек, наадварот, разумее сваю працу як служэнне навуцы.
Тады паўстае пытанне, а што імкнуўся Панэк зрабіць, калі кіраваў тымі ці іншымі ўстановамі?
Перш за ўсе, ён імкнуўся пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва i кантакты, прадстаўніцтва чэшскай навукі за мяжой. Яго паездкі па іншых краінах свету — гзта паездкі для выканання працоўных задач. Так, ён заключаў дамовы паміж універсітэтамі i ўстановамі, a паралельна чытаў лекцыі, выступаў з дакладамі. Складанасць яго навуковай стратэгіі ў тым, што свет павінен быць інфармаваны аб чэшскай гістарыяграфіі i яе выніках. Большасць сваіх артыкулаў Панэк публікуе на розных мовах свету, i практична на ўсіх цэнтральна-еўрапейскіх мовах, выступае за межамі Чэшскай Рэспублікі з дакладамі аб развіцці сучаснай чэшскай гістарыяграфіі, a ў перыяд 1998-2000 г. быў пастаянным рэферэнтам чэшскай гістарыяграфіі ранняга Сярэднявечча ў перыядычным выданні „Scholars of Early Modern Studies«[25]. Панэк выказваў імкненне працягнуць выданне часопіса Historica (Historical Science in the Czech Republic), a таксама высакаякасных бібліяграфій чэшскіх
гістарычных работ на розных мовах краін свету[26]. 3 падачы Панка i ўдзелам яго ў якасці рэдактара i аўтара Інстытуту гісторыі ўдалося выдаць тры тамы вельмі каштоўных спісаў замежных гісторыкаў-багемістаў з амаль поўнай бібліяграфіяй ix прац[27]. 3 мэтай прадставіць чэшскіх гісторыкаў за межамі сваёй краіны была выдадзена калектыўная праца Přehled českých dějin, якая павінна выйсці на некалькіх замежных мовах. Акрамя таго, Панэк каардынуе з чэшскага боку праект двухтомавай працы Between West and East. History of East Central Europe. Асабістым прыярытэтным кірункам міжнароднага супрацоўніцтва для яго застаецца Цэнтральная Еўропа. Так, ён стаў членам многіх навуковых саветаў гістарычных інстытутаў і рэдакцый гістарычных часопісаў у цэнтральна-еўрапейскіх краінах. Спробы навуковага i выдавецкага супрацоўніцтва паміж цэнтральна-еўрапейскімі краінамі прывялі да выдання двух тамоў дакладаў па палітычнай культуры Цэнтральнай Еўропы ў Х-ХХ ст.[28]. Гэта быў сумесны праект польскай i чэшскай акадэмій навук.
Панэк вельмі добра разумеў, што неабходна знайсці форму кантактаў сярод саміх чэшскіх гісторыкаў. Справа ў тым, што развіццё падзей пасля лістапада 1989 г. прывяло не так да адзінства гісторыкаў, як да ix расколу, пры гэтым з прычыны не толькі розных пунктаў гледжання, але i арганізацыйных разыходжанняў, што стала прамым вынікам знікнення таталітарнага ўціску. Некалькі старых членаў клуба, a таксама самаадданых навукоўцаў перажылі перыяд нармалізацыі ў рамках паўлегальнага Гістарычнага клуба i ім падавалася, што пасля лістапада 1989 г. ён стане галоўнай прафесійнай арганізацыяй гісторыкаў. Але яны не мелі дастаткова рэсурсаў i сродкаў, i можна гаварыць хутчэй пра нейкую лакальную, чым агульнадзяржаўную суполку. Тым больш што пад час узніклых дыскусій шмат казалі пра земскую платформу арганізацыі, сэнс яе існавання і, нарэшце, дамовіліся пра змену „цэхавага» характару арганізацыі, переход да стварэння добраахвотнай прафесійнай „Асацыяцыі гісторыкаў Чэшскай Рэспублікі». Менавіта Панэк дамагаўся такіх перамен, a ў 1996-2002 г. выконваў функцыі старшыні асацыяцыі. Да асацыяцыі на добраахвотных пачатках былі далучаны i старэйшыя навуковыя суполкі, напрыклад Мараўская Маціца (Matice Moravská). Акрамя таго яны па-ранейшаму выкарыстоўвалі лекцыйную практыку ў рэгіянальных філіялах, у Празе i іншых гарадах. Паралельна разгарнулі лекцыйную актыўнасць краязнаўчыя арганізацыі, музеі, факультэты. Бясспрэчным поспехам Панка i яго калег было не толькі захаванне, але i ажыўленне i якаснае паляпшэнне „Zpravodaje Historického klubu», які стаў трыбунай гісторыкаў па розных пытаннях, у тым ліку i крыніцай інфармацыі аб дзейнасці асацыяцыі i яе філіялаў. Асацыяцыя не мае значных фінансавых сродкаў, таму выданне неабходных, але дарагіх і ў арганізацыйным і рэдакцыйным плане агульна-дзяржаўных перыядычных выданняў узяў на сябе Інстытут гісторыі. Акрамя „Чэшскага гістарычнага часопіса» можна назваць штогоднік „Bibliografien dějin českých žemí», шэраг абноўленых выданняў крыніц i г. д. Сумесна з П. Ворлам (P. Vorlem) i іншымі гісторыкамі Панэк арганізаваў распрацоўку i выданне вельмі патрэбнага Lexikonu současných českých historiků[29]. У сваёй дзейнасці Панэк імкнецца зрабіць амаль немагчымае: захаваць усведамленне ўзаемазалежнасці сярод гісторыкаў, кантакты i абмен інфармацыяй, паказаць усяму свету, што існуе арганізацыя чэшскіх гісторыкаў.
Сгановішча ў гістарычных інстытутах прама ці ўскосна падштурхнулд Панка да правядзення дыскусіі па гісторыі, гістарыяграфіі і праблеме выкладання гісторыі ў школах не толькі сярод спецыяльных камісій i кампетэнтных органаў, але i ў грамадскіх арганізацыях, i ў сродках масавай інфармацыі. Са зменай эпохі структура старога рэжыму не проста пахіснулася, знікла i яго афіцыйная ідэалогія. Выявілася, што мінулае мае вялікую актуальнасць i значэнне для грамадства, што гісторыя — гэта ўжо не сфера дзейнасці прафесійных гісторыкаў, што туды актыўна пранікаюць сродкі масавай інфармацыі. Дылетанты пачалі выкарыстоўваць многія прафесійныя словы, а розныя тлумачэнні гісторыі сталі эфектыўным сродкам маніпуляцыі вобразамі мінулага пад час палітычнай барацьбы. Па праўдзе кажучы, прафесійныя гісторыкі практычна не бралі ўдзелу ў гэтай палеміцы, таму аналіз розных праблем нядаўняга мінулага яшчэ наперадзе. Але калі палеміка пачала закранаць само існаванне гістарычнай навукі, навучанне гісторыі, калі выявіліся спробы сфальсіфікаваць гісторыю, хаваючы відавочныя факты, прычыны i паслядоўнасць ix з’яўлення ў гісторыі XX ст., узнікла неабходнасць выказаць сваю пазіцыю.
Панэк некалькі разоў браў удзел у грамадскіх дыскусіях i выявіў сябе, нягледзячы на міралюбівы i „дыпламатычны» склад характару, як востры палеміст, які мае сваю пазіцыю i здольны яе абараняць[30]. Калі мы зноў звернемся да 90-х гг. мінулага стагоддзя, то ўбачым, што Панэк быў адным з найцікавейшых апанентаў таго часу, які не пазбягаў далікатных пытанняў (бурныя дыскусіі гісторыкаў, праблемы існавання i працягласці навучання ў школах, праблемыакадэмічнай i лакальнай гістарыяграфіі, актуальныя i палітычна афарбаваныя пытанні чэшска-нямецкіх дачыненняў, месца i роля Э. Бенеша i г. д.). Сумесна з Іржы Пешкам яны склалі i падпісалі дакумент, дзе была адлюстравана пазіцыя Асацыяцыі гісторыкаў Чэшскай Рэспублікі „Historikové proti znásilňováni dějin»[31]. Гэтая заява была накіравана супраць спробаў некаторых судэта-нямецкіх колаў i ix апекуноў даць тлумачэнне судэта-нямецкай праблеме i высяленню немцаў з Чэхаславакіі пасля паражэння нацызму i гітлераўскай Нямеччыны ў 1945 г. Гэты заклік быў перакладзены на многія мовы, але выклікаў раздражнёную рэакцыю ў чэшскім друку. Панэк i Пешэк звязалі сваю крытычную пазіцыю з тэзісамі аб палітычным i нацыянальным развіцці Цэнтральнай Еўропы ў XX ст. i прапанавалі шэраг важных праблем для абмеркавання i даследавання.
Палемічныя галасы з чэшскага боку таксама раздавайся i пры спробах Панка даць аб’ектыўны, непрадузяты аналіз гісторыі Габсбургскай манархіі, што ён разглядае як прыярытэтны кірунак развіцця чэшскай навукі. Панэк не з’яўляецца нейкім хісткім „чалавекам цэнтра». Ва ўсіх яго гістарыяграфічных i публіцыстычных працах праходзіць павага да чэшскай нацыянальнай i дзяржаўнай гісторыі. Гэты паліглот, перакананы еўрапеец, либеральны дэмакрат не лічыць, што ў перыяд аб’яднання Еўропы i сусветнай глабалізацыі паняцце народа i дзяржавы з’яўляецца „гістарычнай непатрэбшчынай», ад якой трэба пазбавіцца. Якраз наадварот, захаванне нацыянальнай гісторыі, яе даследаванне з улікам сучасных навуковых парадыгмаў для Панка — найважнейшая задача чэшскіх гісторыкаў. Сваё ўяўленне пра функцыі гісторыі i гістарыяграфіі Панэк паспрабаваў падаць у шэрагу заўваг, пад час выступленняу на кангрэсах, перад палітыкамі і ў сродках масавай інфармацыі. У сваіх працах Панэк зыходзіць з таго, што месца гісторыі ў грамадстве неабходна трактаваць не толькі з улікам навуковых парадыгмаў, але i з пункту гледжання грамадскай i дэмакратычнай адказнасці.
3 1990-х гг. тэма гістарыяграфіі выявілася ў творчасці Панка ў двух відах: разважанні i агляд кірункаў сучаснай чэшскай гістарыяграфіі[32]; вялікае мноства біяграфічных партрэтаў, эсэ, артыкулаў пра гісторыкаў. У гэтых артикулах i эсэ апавядаецца пра гісторыкаў розных часоў — ад эпохі Адраджэння i Барока да заснавальнікаў сучаснай навукі, чэшскіх i замежных багемістаў сучаснасці. Калі б Панэк выдаў усе гэтыя тэксты, а некаторыя з ix маюць вялікі аб’ём (больш за 100 старонак адных толькі дыскусій[33]), то атрымалася б вельмі вялікая кніга. Пакуль быў выдадзены збор яго размоў з замежнымі гісторыкамі-багемістамі з васьмі еўрапейскіх краін, Японіі i ЗІПА i яго адказы 3. Вінтэрсу (Z. Winters) i К. Лембергу (К. Lemberg), дзе ён фармулюе свае погляды на гісторыю, чэшска-нямецкія адносіны ў гісторыі i сучаснасці[34].
Пасля лістапада 1989 г. Панэк працягвае ўсебаковае даследаванне раннесярэднявечнага грамадства, дзяржавы i культуры. У гэтым сэнсе Лістапад не прывёў да метадалагічных i тэарэтычных зменаў у даследчыцкай дзейнасці Панка. Такім чынам, Панэк не збочвае з той дарогі, якую ён абраўна пачатку сваей даследчыцкай i літаратурнай дзейнасці. Ён пашырае тэматыку даследаванняў i паглыбляе вывучэнне розных галін i праблем з чэшскай i цэнтральна-еўрапейскай гісторыі i культуры i аддае ўвагу развіццю сучаснай гістарыяграфіі як ніхто іншы з чэшскіх гісторыкаў.
Працягваюць выходзіць артыкулы, рэцэнзіі i даклады Панка. Ён можа абапірацца на свой асабісты архіў i картатэку выпісак, вопісаў i рэпрадукцыі тэкстаў з замежных архіваў, са сваіх шматлікіх паездак па краіне пасля лістапада 1989 г., на сваю багатую бібліятэку. Па-ранейшаму ключавой праблемай даследчыцкай i выдавецкай дзейнасці юбіляра застаецца палітычная i культурная гісторыя, асабліва чэшская дзяржаўнасць i адносіны культуры i ўлады. У супрацоўніцтве з іншымі гісторыкамі дзяржавы i права, перш за ўсё з Карлам Малым (Karlem Malým), ён прымае ўдзел як аўтар, рэдактар i арганізатар праекта гісторыі чэшскай дзяржаўнасці на сучасным этапе. Несумненны вынік гэтага доўгатэрміновага праекта — пакуль яшчэ толькі два вялікія зборнікі з міжнародных канферэнцый, прысвечаных гэтай тэматыцы[35]. Панэк часцей вывучае палітычную структуру Чэшскай Кароны, узаемаадносіны земляў, якія ўваходзілі ў яе склад, ix месца ў Габсбургскай манархіі i Рымскай імперыі i праводзіць аналоги чэшскай палітычнай мадэлі з іншымі землямі[36]. Шэраг сваіх выдатных даследаванняў Панэк прысвяціў вывучэнню гарадоў i гарадской палітыцы, зноў вярнуўся да вывучэння не толькі суседніх зямель Чэшскай Кароны, але i Прагі, таго магічнага роднага горада, дзе адбывалася ўсё самае істотнае ў чэшскай гісторыі i культуры[37]. Акрамя таго, Панэк не адмовіўся адсацыяльна-эканамічнай тэматыкі[38], але ўсё ж такі менавіта актыўнасць палітычнага мыслення ранняга Новага часу, палітычны менталітэт i культура, адносіны палітычнай ідэалогіі i рэлігіі для яго болыы прыярытэтныя[39]. Развіваючы сваю асноўную тэматыку даследаванняў i зыходзячы з сучасных тэндэнцый, Панэк разглядае як імкненне ўлады да бюракратызацыі, устанаўленне паліцэйскага кантролю над насельніцтвам, так i легітымізацыю новых умоў i сучаснай палітычнай культуры[40]. Ён таксама працягвае развіваць тэндэнцыю да персаніфікацыі палітыкі і палітычнага мыслення як у дзеячаў саслоўных арганізацый, так i ў абсалютысцкіх уладароў: Сікста з Оттэрздорфа (Sixta z Ottersdorfu), каралеўскіх алігархаў, Карла V, Фердынанда I, Максіміліяна II, Фрыдрыха Фалцкага (Fridrichą Falckého), Фердынанда II i Эўжэна Савойскага (Evžena Savojského).
Другая галіна, дзе таксама працягваюць з’яўляюцца новыя артыкулы Панка, — гісторыя культуры. Перш за ўсё гэта даследаванні самой культуры, мецэнацтва чэшскай арыстакратыі. У мінулыя дзесяцігоддзі Панэк браў удзел практычна ва ўсіх значных акцыях i калектыўных публікацыях па культуры Рэнесансу, маньерызму i барока. Ён выступав за неабходнасць супрацоўніцтва гісторыкаў i гісторыкаў архітэктуры ды выяўленчага мастацтва, тэатра i музыкі[41]. Пры гэтым Панэк застаецца ў гісторыі культуры перш за ўсё гісторыкам.
I нарэшце, Панэк не мог абысціся без Яна Амоса Коменскага пры вывучэнні чэшскай гісторыі, чэшскай i еўрапейскай культуры. У 80-я гг. Панэк пачаў наведваць рэгулярныя сімпозіумы, якія прысвячаліся вывучэнню жыцця i дзейнасці Яна Амоса Коменскага i праходзілі ва Угерскім Бродзе (Uherský Brуd). Ён нават уступіў у шэрагі гэтай своеасаблівай навуковай „секты», якая захоўвала ў перыяд нармалізацыі дух свабоды даследавання. Але ніхто не спадзяваўся, што Панэк падрыхтуе біяграфію Коменскага, якую чакала культурная грамадскасць усяго свету. Яна была надрукавана з нагоды сусветнага кангрэса гістарычнай навукі, што прайшоў у Мадрыдзе ў 1990 г., дзе Коменскаму было прысвечана паседжанне асобнай секцыі. Кангрэс праходзіў у перыяд „канца гісторыі» пасля падзення Берлінскай сцяны i заняпаду камунізму, на што тыя, хто рыхтаваў кангрэс, не разлічвалі. Таму ранейшае кіраўніцтва Інстытута гісторыі падрыхтавала афіцыйную дэлегацыю, выдала пашпарты, спецыяльныя распараджэнні i валюту. У яе былі залічаны акрамя тых, хто меў што сказаць на кангрэсе, i тыя, хто быў толькі дэлегатамі. Новае кіраўніцтва Чэшскага нацыянальнага камітэта гісторыкаў на чале з акадэмікам Ё. Мацкам (J. Mackem) вымушана было дапоўніць дэлегацыю новымі членамі i выдаць ім неабходныя дакументы. Яраслаў Панэк быў пасланы ў Мадрыд, каб усё наладзіць у Іспаніі, i ён так выявіў свае дыпламатычныя здольнасці, што чэшскія гісторыкі змаглі паехаць на кангрэс i выступіць на секцыі, прысвечанай Коменскаму. Там адбылася прэзентацыя французская версіі кнігі Панка Jan Amos Komenský — Comenius. Гэтая кніга была прысвечана разгляду дзейнасці чэшскага мысляра i ўсведамленню ім неабходнасці ўдасканалення грамадства праз духоўнае выхаванне[42].
Акрамя калектыўных i міжнародных праектаў, у якіх Панэк прымае ўдзел, ён не пакідае даследчыцкую i літаратурную дзейнасць. Пры гэтым Панэк застаецца гісторыкам, які імкнецца да „аўтарскага» сінтэзу чэшскага i цэнтральна- еўрапейскага ранняга Новага часу. Ён уваходзіць у такі этап свайго жыцця, калі можа гэта здзейсніць. Тым больш што гэта было падрыхтавана яго папярэднімі публікацыямі.
Пры падрыхтоўцы матэрыялу пра Яраслава Панка стала зразумела, што немагчыма пісаць пра яго лес без уліку кантэксту i праблем чэшскай гістарычнай навукі. Мала які гісторык так звязаны з яе лесам i праблемамі, як Панэк. Першыя дваццаць гадоў свайго даследчыцкага шляху ён пражыў у перыяд адраджэння, а потым у перыяд паступовага заняпаду таталітарнага палітычнага рэжыму, але яму ўдалося, як i іншым прадстаўнікам яго пакалення, акрэсліць поле для плённай дзейнасці i выкарыстаць тагачасныя магчымасці для правядзення даследавання ў духу навуковых сучасных парадыгмаў. Ужо ў той час ён выявіў сябе як дасведчаны гісторык, якога прызнаюць i ў Чэхіі, і за яе межамі. Пасля лістапада 1989 г. Панэк стаў выкладчыкам некаторых вышэйшых навучальных устаноў, паказаў сябе добрым арганізатарам, стратэгам i дыпламатам. Ён зарэкамендаваў сябе як настойлівы чалавек, які добра валодае мовамі, мае арганізатарскі талент i дыпламатычныя здольнасці. У сваей дзейнасці Панэк абапіраецца на найлепшыя традыцыі чэшскай гістарычнай навукі, здаровы рацыяналізм i эмпірызм. Яму ўдалося стварыць уласную мову, дзе гарманічна злучаны апавядальнасць, дакладнасць i аналітычнасць выкладання. Усё гэта ў спалучэнні з асабістым шармам спрыяе прызнанню i пашане з боку калег i вучняў.
Пералічаныя якасці дазволілі Панку знайсці падыход да такога важнага інструмента ў гістарычнай адукацыі i фармаванні свядомасці грамадзян, як сродкі масавай інфармацыі. Панэк — жаданы госць у радыёэфіры, у рубриках розных часопісаў i газет, аўдыторыях, як дома, так i за межамі краіны.
Гэты майстар сваей справы, як ніхто іншы, шмат зрабіў для развіцця чэшскай гістарычнай навукі і гістарыяграфіі.
Вядома, нельга сказаць, што ўсё задуманае было рэалізавана ў жыцці. У любым выпадку, гэта гісторыя чэшскай навукі, а не серыял выкананых ці нявыкананых праектаў, прычым нявыкананых не заўсёды толькі па віне змены палітычных рэжымаў.
Пераклад Наталлі Прыступы
[1] Jaroslav PÁNEK. Rozmluvy s historiky (red. J. Kocian). Praha, 2005. Zejména rozhovor se Stanleyem a Zdenkou WINTERSOVÝMI, s.139 п. У заўвагах прыводзяцца толькі некаторыя працы Панка. Спасылкі на яго бібліяграфію па публікацыі Historik Jaroslav Pánek. Bibliografie literárního díla. Uspořádala Eva PROCHÁZKOVÁ, Benešov 1998, i дадаткі да юбілейнай бібліяграфіі ў гэтай публікацыі.
[2] Беркопцу Панэк прысвяціў некалькі сваіх публікацый: Oton Berkopec. Živlenje in delo, bibliografija za leta 1926-1975. Novo Město, 1976; яго ж, Oton Berkopec (6. 12. 1906 — 15. 9. 1988). Slavia 58, 1989, s. 217-219.
[3] Вобраз пасляваеннай гістарыяграфіі фармуецца толькі на аснове ўспамінаў дзеячаў той эпохі i крытыкі з боку тых, хто па большасці ў ёй нават i не жыў i абапіраецца ў сваіх развагах на афіцыйныя праграмныя тэксты, тэрміналогію i апавяданні іншых. Крытычны аналіз праведзены пры гэтым не быў. 3 успамінаў гісторыкаў — стваральнікаў той эпохі эгагісторыю напісалі, напрыклад: Josef MACŮREK, Úvahy o mé vědecké činnosti a vědeckých pracích, Brno 1998; Josef POLIŠENSKÝ, Historik v měnícím se světě, Praha 2001; František KAVKA, Ohlédnutí za padesáti lety ve službě českému dějepisectví, Praha 2002; Jaroslav MEZNÍK, Můj život za vlády komunistů (1948-1989). Prameny dějin moravských sv. lo. Brno, MM, 2005; Francouzská inspirace pro společenské vědy v českých zemích, Cahiers du CeFReS, Praha 2003, французскае выданне — 2004; Josef VÁLKA, Historiografie před koncem tisíciletí, ČMM, CXIX, 2000, s. 429-467.
[4] Вынікі былі падведзены ў публікацыі Панка: La conception de l’nistoire tchèque et des relations tchèco-polonaises dans les plus anciennes chroniques polonaises, Medievalia Bohemica 4, 1974, s. 5-124.
[5] Выдадзена ў Празе, Ústav československých a světových dějin, 1977.
[6] Rozmluvy… s. 145. Пра свой „бенешаўскі» перыяд Панэк успамінае ў артыкуле Pět let benešovským archivářem (Vzpomínky na život v okiesním archivu 1970-1975,) y: Sborník vlastivědných prací z Podblanicka 39, 1999, s. 171-209.
[7] Ёзэфу Яначку Панэк прысвяціў разважанні Josef Janáček — historik raného novověku, y: FHB 17,1994, s.359-372.
[8] Паняцце „Цёмны час» звязана з паслябелагорскім перыядам у чэшскай гісторыі, які пачаўся пасля 1620 г.
[9] Pánek, Úloha stavovství v předbělohorské době (Vývoj názorů novodobé české historiografie), ČsČH 25, 1977 s. 732-761.
[10] Pánek, Politický systém predbělohorského českého státu (1526-1620), FHB 11, 1987, s. 43.
[11] Pánek, Stavovská opozice a její zápas s Habsburky 1547-1577, К politické krizi feudálni třidy v předbělohorském stavovském státě, Studie ČSAV,Praha 1982.
[12] Winfried EBERHARD, Monarchie und Widerstand. Zur ständischen Oppositionsbildung im Herrschaftssystem Ferdinands I. in Böhmen, München 1985; яго ж, Konfessionsbildung und Stände in Böhmen 1478-1530, München — Wien 1881; Joachim BAHLCKE, Regionalismus und Staatsintegration. Die Länder der Böhmischen Krone im ersten Jahrhundert der Habsburgerherrschaft (1526-1619). München 1994.
[13] Рэфераты канферэнцыі апублікаваны ў зборніку: Crown. Church and Estates. Central European Politics in the Sixteenth and Seventeenth Centuries,ed Г.J.W. EVANS and T.V.THOMAS, London 1991. Панэк апублікаваўтут The Religious Question and the Political System of Bohemia before andafter the Battle of the White Mountain, s. 129-148.
[14] Pánek, Zápas o vedení české stavovské obce v polovině 16. století. (Knižata z Plavna a Vilém z Rožmberka 1547-1556), ČsČH 31, 1983, s.855-884.
[15] Pánek, Politický systém predbělohorského českého státu (1526-1620), FHB 11, 1987, s. 41-101; яго ж, Dějiny žemi Koruny české. K současnému stavu a perspektivách bádání, y: VII. Sjezd českých historiků (Praha 24.-26. září 1993). Praha 1994, s. 157-162.
[16] Lawrence STONE, The revival of narrative: reflections on a new old history, in: The past and present, revisited, London — New York 1987, s. 74-96.Беларускую публікацыю гл.: Сгоўн Л. Вяртанне наратыва: развагi пра новую старую гісторыю, БГА, Т. IV (1997) с. 93-120.
[17] Jacques LE GOFF, La nouvelle histoire, 2.vyd. Paris 1988, Předmluva.
[18] Pánek, Čeští cestovatelé v renesanční Evropě (Cestování jako činitel kulturní a politické integrace), ČČH 88, 1990. s. 661-682.
[19] Pánek, Výprava české šlechty do Itálie vletech 1551-1552. Praha 1987.Новае дапоўненае выданне — Veduta, České Budějovice 2003.
[20] Pánek, Aristokratické slavnosti české renesance, Opus musicum 19, 1987,s. 289-297.
[21] Pánek, Zwei Arten böhmischen Adelsmäzenatentums in der Zeit Rudolfs II. Prag um 1600. Beiträge zur Kunst und Kultur am Hofe Rudolfs II. Freren-Essen 1988, s. 218-231; яго ж, Renesanční velmož a utvaření hudební kultury šlechtického dvora (K hudebnímu mecenátu Viléma z Rožmberka), Hudební věda 26, 1989, s.4-13.
[22] Václav BŘEZAN, Životy pośledních Rožmberků I-II. Vydal Jaroslav PÁNEK, Praha, Svoboda 1985.
[23] Pánek, Poślední Rožnberkové. Velmoži české renesance. Praha, Panorama1989. Rec: Jaroslav MAREK, O historismu a dějepisectví. Praha, Aca-dGmia 1992, s. 5.
[24] Rozmluvy…s. 147-8.
[25] Scholars of Early Modem Studies. Annual Directory of Research, (Czech Republic) svazky 23 (1989) — 34 (2000).
[26] Pánek, (ed.) Select Bibliography on Czech History. Books and Articles1990-1999. Praha, Historický ústav 2000 (супрацоўнічалі V. Horčáková, К. Rexová a L. Polanský). Toe ж на гады 2000-2004 — Praha, 2005.
[27] Jaroslav PÁNEK, Svatava RAKOVÁ, Václava HORČÁKOVÁ, Scholars of bohemian, czech and Czechoslovak history studies, І-ПІ, Praha, Historický ústav, 2005.
[28] H. MANIKOWSKA, J.PÁNEK, M. HOLÝ, (ed.) Political Culture in Centrall Europe (10th — 20th Century) Part I, Middle Ages and Early Modern Era. Praha HÚ, 2005; Part II. 19th and 20 Centuries. Ed. Magdalena HULAS, Jaroslav PÁNEK, Roman BARON (ed.) Warszawa, Historický ústav Polské akademie věd 2005. Да цэнтральна-еўрапейскіх праектаўналежыць i выданне бюлетэня Historia Europae Centralis, які выдаеццаз 2001 г. i змяшчае інфармацыю пра дзейнасць цэнтральна-еўрапейскіхінегытутаў у Чзхіі, Харватыі, Нямеччыне, Славеніі, Польшчы, Славакіі,Венгрыі i Аўсгрыі.
[29] Lexikon současných českých historiků, uspořádali Jaroslav PÁNEK a Petr VOREL ve spolupráci s dalšími historiky, Praha, 1999.
[30] Напрыклад: Pánek, Česká historiografie v současném proudu diskusi, y: Historické diskusni forum (konané v Praze na Národní třídě v budově Akademie věd ČR dne 25 listopadu 1999). Sborník příspěvků. (Příloha Zpravodaje Historického klubu U, 2000, č.l) Uspořádal Jiří Kocian, Praha 2000, s. 7-32; Diskuse o vysokoškolské výuce historie ( K problematice historických ústavů na Filozofické fakultě Univerzity Karlovy), ed. Dominik Hrodek, Praha 2002. Příloha ke Zpravodaj Historického klubu 13,2002, č. 1, s. 45-48, 74-77, 130-131, 136-137; Pánek, Program XX mezinárodního kongresu historických věd v palbě „kritiky», ČČH 103, 2005, s. 140-143; Pánek, Spor o Edvarda Beneše — spor o české dějiny, y: Věra OLIVOVÁ (ed.) Společnost Edvarda Beneša v Praze 1990-2000. Praha 2001, s. 25-31.
[31] Гл. y: Příloha ke Zpravodaji Historického klubu, 12, 2001, č 2. s. 3-7. Тут жа: Pánek, Národností a náboženské menšiny v tisíciletých dějinách českých zemích, s. 9-20.
[32] Pánek, Česká historiografie po roce 1989, y: Česko-slovenská historická ročenka, 2003, s.111-130; яго ж, Spor o dějiny. Iracionality a negativismy jedné snahy o reinterpretaci Střední Evropy, y: Vesmir 81, 2002, s. 307-313; яго ж, Česká věda a české historické vědomí, ČČH 97. 1999, s. 311-320; яго ж, Die tschechische Historiographie in den neunziger Jahren, y:Österreichische Osthefte 41, 1999 s. 5-23; яго ж, Břemeno politiky. Raně novověká Svatá říše římská v proměnách české historiografie, y: Dějiny ve věku nejistot, Praha 2003, s. 197-200.
[33] Pánek, Historik a učitel JosefPetráń, y: Vlast a rodný kraj v díle historika.Praha 2004, s.13-129.
[34] Гл.: Rozpravy…
[35] Karei MALÝ, Jaroslav PÁNEK, Dalibor JANIŠ (ed.) Vladislavské zřízeni zemské a počátky ústavního zřízení v českých zemích (1500-1619), Praha 2001. Тут тэкст Панка Český stát a stavovská společnost na prahu novověku ve světle zemských zřízení, s. 13-54. Зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі Vývoj české ústavnosti v letech 1618-1918 у друку.
[36] Pánek, Dějiny žemí Koruny české. K současnému stavu a perspektivám bádání, y: VII. Sjezd historiků, Praha 1994. s 157-162; яго ж, Der tschechische Blick auf die Reichsgeschichte und die spezifische Stellung des böhmischen Staates, y: Zeitschrift für Ostmitteleuropa — Forschung 53 (2004), s. 373-390; яго ж, Königswahl oder Köniffsaufnahmer? (Thronwechsel im Königreich Böhmen an der Schwelle zurNeuzeit, Historica 3-4, 1996-7, Praque 1998, s.51-67; яго ж, Staatsbildung in einer überstaatlichen Monarchie: Der Fall Böhmen, y: Der frühmoderne Staat im Ostzentraleuropa I, (ed. A. MONCZAK a W.E.J WEBER), Augsburg 1999, s.88-102; яго ж, Kaiser, König und Ständerevolte. Die böhmischen Stände und ihre Stellung zur Reichspolitik Karls V. und Ferdinands I. im Zeitalter des Schmalkandischen KRIEGES, y: Karl V. 1500-1558. ed. A.KOHLER, B. HAIDER, CH. OTTNER, Wien 2000, s.393-406.
[37] Pánek, Praha (суаўтары I. KRÁL, J. KOUTECKÝ, M. HORNÍĆEK ) Praha 2000; яго ж, Praha na prahu novověku, y: V. LEDVINKA (ed), Praha -Čechy — Evropa. 1000 let kulturní, hospodářské a politické metropolestfedni Evropy. Praha 2003, s. 39-45; яго ж, Města v předbělohorskémčeském státě, Opera Historica, České Budějovice 1991, s 9-29; яго ж,Pamětní záznamy utrakvistického faráře z let 1591-1592 — svědectvi o každodennosti předbělohorského maloměsta, FHB 15, s.91-100; яго ж, „…аtu za někderž čas postati míníme…» Plzeň českou politickou metropolí napřelomu let 1544/1545, y: Videmia: sborník věnovaný I. Martinovskému Ústí nad Labem 1997, s. 55-73.
[38] Pánek, Okrajové vrstvy obyvatelstva českých měst a městeček v 16.-18.stolertí, Documenta P 16, 1998 s.49-53.
[39] Pánek, The question of tolerance in Bohemia and Moravia in the age ofthe Reformation, y: Tolerance and intiolerance in the European Reformation, ed. O.O.GRELL a B. SCRIBNER, Cambridge 1996, s. 231-248; ягож, Politika, náboženství a každodennost nejvyššího kancléře Vratislavaz Pernštejna, y: Pernštejnové v českých dějinách. Ed. P. VOREL, Pardubice1995, s.185-2001; яго ж, Moravští novokřtěnci ( Společenské a politické postavení předbělohorských heretiků, sociálních reformátorů, a pacifistů),ČČH 92 1994, s. 242-256; яго ж, Biskup a kancléř (Stanislav Pavlovský a Vratislav z Pernštejna 1579-1582 a jejích úloha v počátcích rekatolizaceMoravy), ČMM 113, 1994, s.35-47.
[40] Pánek, Policey und Sozialdisciplinierung im frühneuzeitlichen Böhmen und Mähren, у: In Policey im Europa der Frühen Neuzeit, (ed. M. STOLLEIS, Frankfurt am Main 1996, s.317-331; яго ж, Dějiny kriminality v publikacích Mezinárodního sdružení pro historii kriminality a trestní justice, ČČH 93, 1995, s. 728-740; яго ж, К úrovni českého politického myšlení na počátku novověku, y: Sborník k sedmdesátým narozeninám prof. Dг. Jaroslava Mezníka. ČMM 117, 1998, s. 453—464; ён жа разам ca Сганіславам Былінам, Political Culture ia Ceatral Europe in the Europeaa and Global-Context, y: 20th International Congress of Historical Sciences, Sydney, 2005, s 119-132.
[41] Pánek, „Phasma Dionysiacum» und die manieristischen Festlichkeiten auf der Prager Burg im Jahre 1617 (Der zeitliche und typologische Rahmen), y: SPFFBU, H 29, 1994, s. 37-48; яго ж, Chomutovská divadelní hra z roku 1594. Dramatický obraz náboženských, politických a národnostních rozporů v předbělohorské stavovské společnosti, y: P. RAK (ed) Sborbník příspěvků z konference věnované výročí 750 let první písemné zmínky о existenci Chomutova (1252-2002). Chomutov 2003, s. 31-78; яго ж, „Dichtung und Wahrheit» in der Böhmischen Renaissance (Die Italienreise der böhmischen Adeligen 1551 in der neulateinischen Dichtung und in der Wirklichkeit), y: Husitství-reformace-renesance. Sborník k 60. narozeninám Františka Šmahela, III, Praha 1994, s. 845-858.
[42] У Мадрыдзе была прадстаўлена французская версія работы Панка Jan Amos Komenský — Comenius. La voie dún penseur tchèque vers la réforme universelle dáffaires humaines. Praha, 1990. Потым публікадыя выйшла i на іншых мовах. Пры вывучэнні жыцця i дзейнасці Коменскага для Панка былі перш за ўсё важнымі яго палітычныя погляды. Гл.: Pánek, Jan Amos Comenius: Zum politischen yDenken und politischen Handeln, у: Jam Amos Comenius und die Politik seiner Zeit. К. MACK (ed) Wien-München 1992, s 55-74.