Галоўная » Навіны БГА »
Гістарычная палітыка – тэматычны нумар БГА
Хоць выкарыстанне мінулага ў палітычных інтарэсах дзяржаўных уладаў у апошняе дзесяцігоддзе стала звычайнай з’явай публічнага жыцця Беларусі, тэрмін “гістарычная палітыка” яшчэ не ўвайшоў у навуковы дыскурс беларускай гуманітарыстыкі. Між тым, інструменталізацыя гісторыі, незалежна ад нашага стаўлення да яе, робіцца ўсё больш вызначальнай рэальнасцю нашага часу і ўжо таму павінна сама станавіцца прадметам навуковага разгляду. Рэдакцыя БГА плануе прысвяціць гістарычнай палітыцы адзін з бліжэйшых нумароў, у якім мяркуецца разглядзець наступныя аспекты праблематыкі:
- Паняцце гістарычнай палітыкі і яго шматзначнась
- Гістарычная палітыка і пастулаты навуковай гістарыяграфіі
- Патрэбы і акторы гістарычнай палітыкі
- Магчымасці і сродкі ўплыву на гістарычную свядомасць грамадства
- Гістарычная палітыка – канструяванне памяці – выбар традыцыі?
- Практыкі гістарычнай палітыкі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе і ў Беларусі
Тэксты (да 60 тыс. знакаў) просім дасылаць да 31.01.2012 г.