Генадзь Сагановіч. Танэнберг / Грунвальд / Дуброўна 1410: сімвалізацыя бітвы ў Беларусі.
У гістарычным міфе прэзентуецца
сучаснасць, прыбраная ў адзенне мінулага.
Францішак Граўс
У сучаснай гуманістыцы прынята лічыць, што гісторыкі як аўтары гістарычнага наратыву „вынаходзяць” традыцыі, на якіх і паўстаюць калектыўныя ідэнтычнасці / нацыянальныя супольнасці. Вось жа пра фармаванне ідэнтычнасці беларускага грамадства і таго, што яно лічыць „сваім” мінулым, нямала можа паведаць высвятленне пытанняў, як паўставаў і якія функцыі выконвае цяперашні міф Грунвальда ў Беларусі.
Акурат сто гадоў таму, адзначаючы 500-годдзе бітвы пад Грунвальдам[1], „Наша Ніва” змясціла толькі фрагмент „Хронікі Быхаўца” з яе вобразным апісаннем, да якога рэдактарам у якасці каментара быў дададзены адзін-адзіны сказ: „Пасьля Грунвальдзкай бітвы <…> немцы страцілі сваю сілу”[2]. І ў першым сінтэтычным выкладзе гісторыі Беларусі, напісаным беларусам для беларусаў і вы дадзеным у год згаданага юбілею, пра Грунвальд адзначалася толькі тое, што вялікі князь Вітаўт у той бітве „сілу крыжацкую… зусім зламаў”[3]. Такая стрыманасць ацэнак не можа не ўражваць, калі ўлічваць, што акурат тады пафаснае святкаванне юбілею гістарычнай перамогі і ў Расіі, і асабліва ў Польшчы суправаджалася эмацыйнай панславісцкай рыторыкай, у святле якой Грунвальд падаваўся трыумфам абарончай вайны славян супраць нямецкага Drang nach Osten.
„Нямецкая пагроза” стала галоўнай тэмай панславісцкай публіцыстыкі ў другой палове ХІХ ст., пасля аб’яднання Нямеччыны канцлерам Бісмаркам. З асаблівым драматызмам да барацьбы супраць нямецкай небяспекі заклікала нацыянальная інтэлігенцыя ў падзеленай Польшчы, паколькі антыпольская палітыка прускіх уладаў абвастрала польска-нямецкі антаганізм. І калі Бісмарк, якога лічылі барацьбітом з польскім нацыяналізмам, праводзіў паралелі паміж сваёй палітыкай і тым, што рабіў Тэўтонскі ордэн[4], то дзякуючы творам гісторыка Караля Шайнохі, пісьменнікаў Юзафа Ігнацыя Кра шэўскага, Генрыка Сянкевіча, а таксама слыннай кар ціне Яна Матэйкі славутая перамога у 1410 г. ста ла пастаянным фактарам свядомасці палякаў. У той сі ту ацыі Грунвальд сімвалізаваў для іх не проста перамогу над Ордэнам, за якім праглядалася пруская дзяржава Бісмарка, а спыненне германізацыі палякаў, надзеі на адра джэн не польскай дзяржаўнасці. Пад Грунвальдам Поль шча, якая ўвасабляла ўсё славянства, сутыкнулася „не толь кі з крыжакамі, але з Еўропай”[5], — пісалі гісторыкі-панславісты, узвялічваючы перамогу над немцамі і абгрунтоўваючы першую ролю Польшчы ў аб’яднанні славян.
Манапалізацыя славы пераможцаў Тэўтонскага ордэна палякамі выклікала жывыя пярэчанні гісторыкаў-славянафілаў Расіі, дзе працэс негатыўнай стэрэа тыпізацыі немцаў праходзіў таксама актыўна. Яшчэ ў класічным творы расійскага панславізму „Россия и Европа” (1871) Мікалая Данілеўскага агрэсія прызнавалася натуральнай рысай „нацыянальнага характару” германа-раманскіх народаў. Як згаданы аўтар, так і ін шыя познія расійскія славянафілы — Іван Аксакаў, Канстанцін Лявонцьеў, Уладзімір Ламанскі, Аляксандр Кірэеў — прадказвалі будучую барацьбу Расіі з Нямеччынай і лічылі задачай Пецярбурга вызваленне паўднёвых славян з уключэннем апошніх у межы расійскай дзяржавы[6]. У сувязі з юбілеем славутай бітвы выйшаў шэраг прысвечаных ёй публікацый расійскіх гісторыкаў, якія таксама паказвалі падзею як сімвал славянскага адзінства, як трыумф „великой идеи борьбы против вековых врагов и притеснителей славянства”[7] — немцаў, але галоўная роля ў ёй прыпісвалася Расіі. Невыпадкова і першы асобны нарыс пра бітву, выдадзены ў Вільні да 500-гадовага юбілею, наскрозь панславісцкі, пісаўся ў супрацьвагу польскай легендзе Грунвальда, — для сцвярджэння першачарговых заслуг „русских” палкоў наогул і „западно-русских” у прыватнасці[8]. Яго аўтар Дзмітры Даўгяла паказаў узаемаадносіны ВКЛ і Польскай Кароны з Ордэнам у выглядзе пастаяннага нарастання канфрантацыі славянскага свету з немцамі, якая і прывяла ў 1410 г. да развязкі[9].
Тым больш паказальна, што і ў „Нашай Ніве”, і ў нарысе В. Ластоўскага бітва не была ўпісана ў „общеславянское дело”. І гэта, думаю, не выпадковасць. Бо і пазней, у нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, сфармаванай у 1920-я г., бітва пад Грунвальдам заставалася зусім маргінальнай падзеяй. Так, Усевалад Ігнатоўскі назваў перамогу „пад Танэнбергам, ці Грунвальдам” толькі „відным пераломам у беспарыўным змаганні” ВКЛ з Ордэнам[10]. Тагачасны найбольшы аўтарытэт айчыннай гістарыяграфіі Мітрафан Доўнар-Запольскі ў рукапісе свайго падручніка палічыў дастатковым сказаць, што ў выніку разгрому Ордэна Вітаўтам і Ягайлам „пры Грунвальдзе, або Танэнбергу” той неўзабаве распаўся[11]. Як выглядае, беларускім гісторыкам першай нацыянальнай школы Грунвальд не ўяўляўся нечым большым, чым проста важная, можа нават вырашальная падзея ў агульным кантэксце войнаў з Ордэнам, але небяспека з боку апошняга ніяк не дараўноўвалася да тых пагрозаў, што сыходзілі ад Масквы[12]. Больш за тое, ужо тады беларускі вучоны адзначаў эканамічную зацікаўленасць самой Польшчы і ВКЛ у вайне супраць Ордэна[13]. Адметна, што ў міжваеннай Беларусі падобным чынам трактавалі падзею і гісторыкі марксісцкай арыентацыі. Так, першы беларускі гісторык-марксіст Васіль Шчарбакоў у абагуль няльным нарысе зазначыў толькі, што пад Грунвальдам „супольнымі сіламі Літоўска-Беларускай дзяржавы з Польшчай рыцарам… было нанесена жорсткае паражэнне”, пасля чаго Ордэн хутка спыніў існаванне[14].
Зрэшты, такі падыход адпавядаў і тагачасным устаноўкам Масквы. Бальшавікі як пралетарскія інтэрнацыяналісты лічылі ідэю яднання славян рэакцыйнай, і пасля ўсталявання савецкай улады яна была надоўга забытая. Зразумела, не падыходзіла ім і ідэя адвечнай нямецка-славянскай варожасці. Галоўны пралетарскі гісторык Міхаіл Пакроўскі называў раздзьмуты панславістамі тэзіс пра пастаянную агрэсію Нямецкага ордэна „рытуальнай легендай”. Аднак у канцы 1930-х г., пасля ўсталявання культу асобы Сталіна, калі крам лёўскім стратэгам спатрэбілася перайсці ад інтэрнацыяналізму да вялікарасійскага патрыятызму, школа М. Па кроў скага была разгромленая, а савецкая гістарыяграфія ператваралася ў цэнтралізаваную, жорстка кіраваную сістэму, падпарадкаваную ідэалагічным устаноўкам кіроўнай партыі. З таго часу і да канца існавання СССР славяна-нямецкія адносіны ў Мінску можна было трактаваць толькі па канонах, ухваленых у Маскве. А цэнтр савецкай гістарычнай навукі к таму часу санкцыянаваў рэабілітацыю ідэі яднання славян.
Вяртанне да ідэалагем панславізму ў працах савецкіх гісторыкаў мела непасрэдную сувязь з падзеямі ў Нямеччыне. Пасля прыходу да ўлады Гітлера там набылі новае жыццё старыя нацыяналістычныя і расісцкія канцэпцыі, якімі апраўдваліся захопніцкія пла ны нацыстаў[15]. Гаварылася пра патрэбу новага Drang nach Osten, агістарыч най расавай ідэалогіяй абгрун тоў-валіся перавагі германцаў над славянамі, пры гэтым па лі тычна заанга жаваныя гіс торыкі (як, напрыклад, І. Галер, А. Бракман, Дз. Шэфер і інш.) імкнуліся па казаць „націск на Усход” як агуль нанацыянальны рух немцаў, а яго ўдзельнікаў — як герояў. У такім кантэксце бітва 1410 г. трактавалася як сутык ненне двух светаў. Хоць сам Гітлер не ідэалізаваў Ня мецкага ордэна і не захапляўся яго гісторыяй, фюрэр выказваўся пра неабходнасць узнаўлення „паходу на Усход” там, дзе яго калісь спынілі нямецкія рыцары, а ордэнская сімволіка выкарыстоўвалася ў нацысцкай прапагандзе і ўзброеных сілах (прыкладам, чорны крыж на белым фоне на танках і самалётах)[16].
Савецкія вучоныя адказвалі публікацыямі падобнага кшталту. Як пісаў Мікалай Грацыянскі, „брудным махінацыям” фашысцкіх гісторыкаў «мы павінны супрацьпаставіць ісцінную гісторыю „націску немцаў на ўсход”», часткай якога быў захоп Прыбалтыкі — „суцэль-ны разбой у грандыёзным маштабе”[17]. Нямецкі ордэн як праваднік палітыкі „націску на ўсход”, маўляў, займаўся захопніцкай дзейнасцю, пазбаўленай усялякай місіі хрысціянізацыі (хоць рыцарская дзяржава дзеля яе і была створана). У шырокае выкарыстанне ўвайшло абразлівае азначэнне ордэнскіх братоў — „псы-рыцары”[18], што быццам даў ім Карл Маркс, які ў „Храналагічных выпісках” крытычна выказваўся пра экспансію рыцараў на ўсход ды ўхвальна адзначаў іх разгром Аляксандрам Неўскім у 1242 г.[19].
У гістарычных прыкладах барацьбы з Нямецкім ордэнам крамлёўскае кіраўніцтва ўбачыла прапагандысцкі інструмент, карысны для мабілізацыі сілаў супраць нацыстаў. Характэрна, аднак, што як „павучальны гістарычны ўрок” для нямецкіх фашыстаў на старонках „Правды” найчасцей паўставала перамога Аляксандра Неўскага ў бітве на Чудскім возеры[20]. Красамоўным можна лічыць такі факт: яшчэ на самым пярэдадні ІІ сусветнай вайны аўтары і рэдактары „Малой Савецкай энцыклапедыі” былі раскрытыкаваныя за тое, што забыліся паказаць гераічную барацьбу „з нямецкімі псамі-рыцарамі”, не напісаўшы пра бітвы 1240 і 1242 г.[21], а вось „забыццё” непараўнальна большай бітвы 1410 г. ім у правіну не ставілася, хоць у названым выданні яна згадвалася зусім мімаходзь, некалькімі радкамі[22]. Не лічыўся Грунвальд яшчэ і прыкладам справядлівай барацьбы: такімі прызнаваліся „вайна 1242 г. супраць уварвання нямецкіх псоў-рыцараў”, і затым адразу — вайна 1611–1612 г. „супраць польскіх заваёўнікаў”[23]. Перамогу 1410 г. у Маскве толькі пачыналі інструментарызаваць, трактуючы яе як адзін з важных этапаў змагання, што на доўгі час паклаў „канец нямецкай агрэсіі ў Прыбалтыцы”, — як напамін тым, хто рыхтуе новы „Дранг нах Остэн”[24]. У той ідэалагічнай вайне з фашызмам Крэмль канчаткова рэабілітаваў ідэю ўсеславянскай еднасці. Адным з прапагандысцкіх узораў усхвалення перамог і 1242, і 1410 г. як прыкладу баявога адзінства славян, аб’яднаных вакол Расіі, стала брашура ваенных гісторыкаў М. Лапіна і А. Турчынскага[25], якая павінна была даказваць, што народы СССР непераможныя.
Але ўжо ў канцы лета 1939 г., адразу пасля заключэння савецка-нямецкага пакта аб ненападзе (23.08.1939), рыторыка Крамля ў адносінах да гітлераўскай Нямеччыны рэзка змянілася. Ад таго часу і да ліпеня 1941 г. не выйшла ніводнай савецкай публікацыі пра агрэсіўнасць немцаў. Савецкі Саюз мацаваў дружбу з Гітлерам, удзельнічаў у падзеле ІІ Рэчы Паспалітай, — пра якое ж „славянскае адзінства” можна было гаварыць.
Толькі ў дні вайны, калі гітлераўская армія ўжо займала савецкія гарады адзін за другім, ідэя славянскага адзінства зноў стала актуальнай. У савецкай прэсе зноў уваскрэсла тэма Грунвальда, аднак ён усё яшчэ згадваўся звычайна другім пасля Лядовага пабоішча, — як адзін з этапаў барацьбы[26]. Прапагандаваць яе мусіў створаны 5 снежня 1941 г. у Маскве Усеславянскі камітэт на чале з генерал-лейтэнантам Аляксандрам Гундаравым, які арганізоўваў спецыяльныя радыёперадачы і з 1942 г. выдаваў часопіс „Славяне”[27]. Адной з галоўных тэм названага перыёдыка і стала „векавая барацьба славянскіх народаў з нямецкай агрэсіяй”. У публікацыях пра гісторыю барацьбы з Ордэнам чырвонай ніткай праводзілася думка пра аб’яднанне славян як адзіны спосаб супрацьстаяння нямецкаму „Дранг нах Остэн”[28], што разумеўся як рэальная гістарычная з’ява, пачатак якой губляўся ў Сярэднявеччы, а пік быў дасягнуты ў форме гітлераўскага фашызму.
Праўда, у галоўнай газеце СССР асобная публікацыя пра Грунвальд з’явілася толькі 15 ліпеня 1943 г.[29], прычым гэта быў толькі пераказ інфармацыі аб прымеркаванай на той дзень прысязе польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, узятая з „Wolnej Polski” (№ 17 і 18), дзе бітва 1410 г. трактавалася як „паваротны пункт гісторыі” Польшчы. Праўдападобна, менавіта ініцыятыва польскіх жаўнераў стала тым прыкладам, які натхніў і савецкае кіраўніцтва на больш актыўнае выкарыстанне Грунвальда. У наступным годзе, у 534-ю гадавіну бітвы, у Маскве адбылося ўрачыстае паседжанне, праведзенае Усеславянскім камітэтам і Саюзам польскіх патрыётаў, пра які падрабязна паінфармавала ТАСС[30]. Лейтматывам усіх выступаў стала пераемнасць паміж сярэднявечнай падзеяй і вайной супраць фашыстаў. Старшыня Усеславянскага камітэта Аляксандр Гундараў, напрыклад, сцвярджаў, што пад Грунвальдам „армія славян… разам з літоўцамі нанесла сакрушальнае паражэнне нямецкім ордам, якія спрабавалі захапіць славянскія землі і заняволіць славянскія народы”, а Юстас Палецкіс, старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, правёў ясную паралель паміж Грунвальдам 1410 і Вільняй 1944 г.[31].
У цэлым на завяршальным этапе вайны ключавым пасланнем любога звароту да Грунвальда стала ідэя, што перамагчы нямецкіх імперыялістаў у адвечнай барацьбе можна толькі пры ўмове аб’яднання ўсіх славян на чале з Расіяй. Але і пасля перамогі выкарыстоўвалася тая ж рыторыка, а крамлёўскае кіраўніцтва сур’ёзна разглядала ідэю стварэння саюзу славянскіх дзяржаў. „Каб немцам не даць узняцца і распачаць новую вайну, патрэбен саюз славянскіх народаў”, — заяўляў Сталін у сакавіку 1945 г. на сустрэчы з Бенешам[32].
Менавіта ў такім кантэксце славутая бітва фігуравала і ў першых афіцыйных версіях беларускай гісторыі адразу пасля завяршэння вайны. Быццам на старонках згаданага часопіса „Славяне”, у іх гаварылася пра тое, што „Дранг нах Остэн” уяўляў з сябе „смяротную небяспеку і пагрозу для славянства”, якая насоўвалася з Захаду, а з Тэўтонскім ордэнам, называным „арганізацыяй разбойнікаў і гвалтаўнікоў”, атаесамлялася ўсё нямецкае, надзеленае прыроджанымі адмоўнымі якасцямі[33]. У той жа час бітве пад Грунвальдам па-ранейшаму яшчэ не прыпісвалася выключнага значэння. Напрыклад, у Ціхана Гарбунова[34] гістарычная перамога 1410 г. пададзена як гераічны прыклад паспяховай салідарнасці славян у барацьбе з захопнікамі, аднак — у адным шэрагу з барацьбой супраць мечаносцаў у ХІІІ ст., у якой і полацкі князь Уладзімір стаў „барацьбітом з нямецкімі захопнікамі”. Сутыкненне палачан з мечаносцамі тады выклікала больш увагі, яму прысвячаліся асобныя артыкулы гісторыкаў[35]. У агульна антынямецкім гіста рычным кантэксце бітве пад Грунвальдам надавалася інструментарнае значэнне. Напрыклад, яна магла служыць аргументам на карысць таго, што ў сэрцах славян даўно гарэла „асобая”, „свяшчэнная нянавiсць да разбойнiцкай Германii”[36]. Без узвелічэнняў, як адну са старонак барацьбы з захопнікамі, бітву 1410 г. часам прынагодна згадвалі і ў газетах[37].
Неўзабаве, аднак, адбылося чарговае карэктаванне канонаў савецкай гістарычнай палітыкі. Паколькі Маскве не ўдалося разгарнуць „новы славянскі рух” з-за расколу ў яго шэрагах (у прыватнасці — з прычыны асобнай па-зіцыі югаслаўскіх камуністаў), то ўжо ў канцы 1940-х г. ідэя славянскай салідарнасці ў савецкай ідэалогіі зноў саступіла месца пралетарскаму інтэрнацыяналізму[38], і актуальнасць Грунвальда ў ім зноў паблякла. Невыпадкова ў вядомых „Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР”, распрацаваных Інстытутам гісторыі партыі пры ЦК КПБ разам з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук БССР, Грунвальд ніяк не акцэнтаваўся, — агульна гаварылася пра барацьбу з „нямецка-шведскімі агрэсарамі” проста як фактар, што разам з мангольскім нашэсцем аблегчыў Літве захоп раздробленых княстваў Русі[39].
Да актыўнейшай маніпуляцыі Грунвальдам і стварэння яго стандартызаванай сімволікі дайшло ў сувязі з 550-годдзем бітвы, якое ў Польскай Народнай Рэспубліцы адзначалася разам з 1000-годдзем польскай дзяржаўнасці. Выкарыстоўваючы Грунвальд для экспанавання адвечнай польска-нямецкай варожасці, каб прадстаўляць актам гістарычнай справядлівасці высяленне немцаў з іх былых усходніх земляў[40], польскія ўлады наладзілі бяс прыкладнае па маштабах святкаванне, галоўным актам якога было адкрыццё помніка на Грунвальдскім полі[41]. Такі палітычны сэнс Грунвальда цалкам адпавядаў мэтам умацавання толькі што створанага ваеннага блока Варшаўскага дагавора ў супрацьстаянні з Захадам, і найперш з ФРГ, якая не прызнавала новых дзяржаўных межаў, і таму выдавала ся за аплот рэваншызму. Не дзіўна, што ў тым кантэк сце юбілей бітвы ўпершыню адзначаўся і ў Маскве. У Інстытуце славяназнаўства АН СССР у спецыяльным дакладзе было раскрыта вялікае гістарычнае значэнне перамогі[42]. Уладзімір Каралюк, аўтарытэтны даследчык славянска-нямецкіх адносін, падаў бітву як падзею, што „на доўгія гады спыніла агрэсію нямецкіх феадалаў супраць польскіх, літоўскіх і рускіх зямель” і памяць пра якую „свята зберагаецца ў нацыянальнай традыцыі славянскіх народаў”. У адпаведнасці з ідэалагічнай устаноўкай та го часу, вучоны назваў бітву „сімвалам яднання сілаў розных (sic! — Г. С.) народаў у барацьбе супраць агульнага ворага — агрэсара”[43]. Падобныя акцэнты былі расстаўлены і ў навуковым артыкуле Уладзіміра Пашуты і Мечыславаса Ючаса, якія назвалі бітву 1410 г. „заканамерным вынікам” развіцця міжнародных адносін у сувязі з „заваявальніцкай палітыкай нямецкіх феадалаў” і рыцарскіх ордэнаў як яе праваднікоў[44]. Гісторыкі бачылі галоўную заруку перамогі „ў адзінстве краін-саюзніц (не славянскіх народаў. — Г. С.) у барацьбе супраць агульнага ворага”, і ў завяршэнне акцэнтавалі памяць пра падзею як „павучальны гістарычны ўрок тым, хто збіраецца зноў пайсці ў рэваншысцкі паход бясслаўным шляхам крыжаносцаў”[45]. Падобным чынам артыкул Юстаса Палецкіса ў газеце „Правда”[46] тлумачыў, што Ордэн «праводзіў палітыку германскіх мілітарыстаў „Дранг нах Остэн”» і ставіў за мэту „зняволіць Літву і Польшчу, каб з усёй сілай абрынуцца на Русь, у першую чаргу на пскоўскія і ноўгарадскія землі”, перамога ж „на пяць стагоддзяў затрымала прасоўванне германскіх імперыялістаў на ўсход”. Аўтар ясна канкрэтызаваў палітычны сэнс святкавання юбілею: гадавіна „павінна нагадваць зарваўшымся заходнегерманскім рэваншыстам не толькі пра разгром Тэўтонскага ордэна ў 1410 г., але і пра іншыя паражэнні нямецкіх агрэсараў, асабліва пра грандыёзны Грунвальд 1945 г.”, савецкім жа народам, па словах, Ю. Палецкіса, юбілей „нагадвае пра неабходнасць стаяць на варце інтарэсаў міру і сацыялізму”[47].
У той самы час у Мінску адзінай публікацыяй, прысвечанай 550-годдзю бітвы пад Грунвальдам, святкаванай у Варшаве, Вільні і Маскве, стаў артыкул С. Шчарбакова ў галоўнай газеце краіны[48]. Гісторык такса ма прэзентаваў далёкую падзею згодна з прынцыпамі сацыялістычнага інтэрнацыяналізму: перамога, якую выйгралі „аб’яднаныя славянскія і літоўскія войскі”, „прыпыніла экспансію нямецкіх псоў-рыцараў у славянскія і літоўскія землі”, і яна павінна быць навукай „сучасным заходненямецкім рэваншыстам”, калі тыя задумаюць ісці шляхам сярэднявечных „псоў-рыцараў”, а з іншага боку — гэта прыклад развіцця „цеснай брацкай дружбы народаў савецкай краіны” з польскім народам, што святкаваў тысячагоддзе дзяржаўнасці. Заслугоўвае ўвагі той факт, што гэтым афіцыйны Мінск і абмежаваў маніфестацыю свайго стаўлення да падзеі. Пісалася пра ўсё, што заўгодна[49], але не пра гадавіну бітвы, якая адзначалася ў суседзяў[50]. А наступныя юбілеі Грунвальда савецкая прэса Бела русі наогул праігнаравала, так што вычытаць нешта пра падзею можна было толькі ў навучальнай літаратуры.
Між тым у дапаможніках і абагульняльных нарысах па гісторыі Беларусі пра Грунвальд тады пісалася ў поўнай адпаведнасці з прынятымі ў Маскве канонамі. Калі ў першым пасляваенным акадэмічным выданні гісторыі краіны яшчэ быў тэзіс пра тое, што „агрэсія нямецкіх феадалаў на славянскія і літоўскія землі” была спынена дзякуючы „гераізму і стойкасці рускіх палкоў”[51], дык пазней ён карэктаваўся ў бок інтэрнацыяналізму. У наступнай акадэмічнай гісторыі сцвярджалася, што Грунвальдская перамога „канчаткова спыніла агрэсію нямецкіх феадалаў на славянскія і літоўскія землі”, падкрэслівалася, што „Літва і Польшча могуць весці паспяховую барацьбу супраць нямецкіх захопнікаў толькі пры апоры на ваенныя сілы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель” і адзначалася карысць разгрому Ордэна для эканамічнага развіцця Літвы і Польшчы[52]. Найбольш кандыцыйная пяцітомавая „Гісторыя Беларускай ССР” захавала аналагічную трактоўку, сфармуляваную, праўда, больш узважана: перамога „прыпыніла агрэсію” Ордэна, паспрыяла эканамічнаму развіццю „Польшчы, Літвы і беларускіх зямель” ды, што адзначалася ўпершыню, садзейнічала „згуртаванню беларускіх зямель і фарміраванню беларускай народнасці”[53]. Падобна ацэньвалася значэнне бітвы ў наступных абагульняльных нарысах[54], а таксама ў першай беларускай энцыклапедыі: яна „спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна на ўсход”, а ў выніку „садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы, Літвы і Беларусі”[55].
У цэлым з 1970-х г. і фактычна да канца савецкай эпохі пры апісанні значэння перамогі пад Грунвальдам практычна ўсе падручнікі, акадэмічныя і энцыклапедычныя выданні БССР на першае месца выносілі спыненне агрэсіі нямецкіх рыцараў (ці „феадалаў”) на Усход[56]. Апошнюю часам звязвалі з палітычнай праграмай „Дранг нах Остэн”, якая быццам ажыццяўлялася з ХІІ ст., пакуль у 1945 г. не пацярпела крах[57]. Але для шырокіх колаў грамадскасці сама тэма Грунвальда заставалася непазнанай, бо ў масмедыях і гістарычнай публіцыстыцы БССР эпохі Хрушчова ды Брэжнева пра яго не пісалася. Зрэшты, Грунвальд не палічылі вартым уключыць хоць бы ў хрэстаматыю па гісторыі Беларусі для школьнай адукацыі.
Сітуацыя яшчэ ў часы застою пачала паволі мяняцца стараннямі пісьменніка Канстанціна Тарасава. Узяўшыся пісаць на гістарычныя тэмы, ён болей за іншых зрабіў для папулярызацыі Грунвальда сярод шырокай грамадскасці, каб абуджаць гістарычную свядомасць суайчыннікаў. У яго майстэрскай аповесці „Пагоркі Грунвальда”[58], уключанай у вядомую кнігу „Памяць пра легенды”[59], што стала бестселерам сярэдзіны — другой паловы 1980-х г., супрацьстаянне ВКЛ і Ордэна паказвалася, як і чакалася ад мастацкага твора, намнога драматычней, чым у скупых абзацах навучальных ці навукова-папулярных выданняў. Поўны разгром Ордэна К. Тарасаў падаў у ёй як „неадкладную задачу, жыццёва неабходную патрэбу літоўцаў, беларусаў і палякаў”, без вырашэння якой іх чакаў бы лёс прусаў[60]. Праўдападобна, пісьменнік успрыняў „Вялікую вайну” 1409–1411 г. у такім святле пад уплывам грунтоўнай працы польскага гісторыка Стэфана М. Кучыньскага, на той час найбольш аўтарытэтнай з вядомых і даступных у Мінску, напісанай, аднак, праз прызму тэзіса аб адвечнай польска-нямецкай варожасці[61]. І менавіта ў такой канцэпцыі дзякуючы вялікай папулярнасці твораў К. Тарасава ў эпоху „перабудовы” Гарбачова, калі цікавасць да гісторыі небывала ўзрастала, памяць пра Грунвальд паступова набывала ўсё большае месца ў свядомасці грамадства.
У гэтай сувязі этапным для Беларусі можна лічыць 1990 г., з якім звязаны шэраг сімвалічных падзей. У Мінску, ва ўмовах адноснай дэмакратызацыі, упершыню ў гісторыі краіны, грамадскасць публічна адзначыла дзень бітвы — яе 580-ю гадавіну. Тады ж беларуская дэлегацыя, узначаленая вядомым археолагам Міхаілам Ткачовым, хоць і неафіцыйная, упершыню ўзяла ўдзел у міжнародных урачыстасцях на Грунвальдскім полі ў Польшчы. Так быў закладзены пачатак публічнага святкавання перамогі пад Грунвальдам. У тагачасным Вярхоўным Савеце БССР была падрыхтавана „грунвальдская” праграма, якая прадугледжвала прысваенне імя Грунвальда вуліцам, школам і ўстановам, заснаванне ордэна Грунвальда і інш., а ўдзельнікі першага святкавання Грунвальдскіх угодкаў у звароце да мін скіх уладаў прасілі да 600-годдзя бітвы ўзвесці ў ста ліцы велічны помнік[62]. Праўда, усё гэта так і засталося пажаданнем, і толькі ў Горадні з’явілася Грунвальдская вуліца ды памятны знак, пастаўлены ў 1990 г. каля Каложы, аднак праз колькі гадоў разбураны невядомымі. Ператварэнне публічнага святкавання Грунвальда ў традыцыю пры новых уладах Беларусі сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі[63], але, тым не менш, сама падзея ўжо тады была быццам вернута з забыцця. З таго самага часу бітве прысвячаліся навуковыя чытанні, узрастала колькасць прысвечаных ёй папулярных публікацый і мастацкіх твораў[64], „Грунвальдам” называлі перыёдыкі[65], летнікі[66] і г. д.
Пра вялікую перамогу 1410 г. нарэшце пачалі пісаць і беларускія навукоўцы, якія, натхнёныя нацыянальным адраджэннем, спрабавалі пераглядаць афіцыйныя трактоўкі гістарычных падзей[67]. Свядома ці не, але і ў першых навуковых публікацыях пра Грунвальд аказа лася перанятай традыцыя трактавання немцаў як адвечных ворагаў славянства, якая выдавала бітву пад Грунвальдам за фатальнае наступства нямецкай агрэсіі. „Тэўтонскі ордэн планаваў стварэнне вялікай нямецкай дзяржавы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора з уключэннем у яго склад Паўночнай Польшчы, Літвы і большай часткі Беларусі, Пскова і Ноўгарада Вялікага”, — пісаў Анатоль Грыцкевіч, акцэнтуючы існаванне пастаяннай пагрозы „заняволення літоўскага і беларускага народаў, магчымага іх знішчэння або анямечвання (як прусаў)”[68]. У яшчэ больш драматызаванай форме пра „смяротную небяспеку” з боку дзяржавы тэўтонскіх рыцараў гаварылася ў публіцыстычным творы Станіслава Цярохіна, прысвечаным гістарычнай бітве, у якім распавядалася пра планы Ордэна стварыць „Вялікую Тэўтонію”, у выпадку ажыццяўлення якіх усходнія славяне, падобна прусам ды іншым плямёнам, „назаўжды зніклі б з гістарычнай арэны”[69].
Падабенства прэзентаваных візій невыпадковае. Абедзве яны паўсталі, думаю, пад уплывам падыходаў згаданага вышэй С. М. Кучыньскага[70], і гэта можна засведчыць, так бы мовіць, амаль дакументальна[71]. Аку рат апошні ў сваёй манументальнай працы прыпісаў падобныя планы вялікім магістрам Нямецкага ордэна, хоць іх рэальнасць так ніхто і не давёў. Ва ўмовах халоднай вайны з Захадам польскі гісторык вызначыў нямецкі „Drang nach Osten” як праграму „стварэння дзяржаў каланіяльнага характару, заснаваных на ўціску і эксплуатацыі славянскага і балцкага элемента, рэальную пагрозу пагібелі Польшчы і Літвы, а магчыма і Чэхіі, і Пскова, і Вялікага Ноўгарада”, падкрэсліўшы пры гэтым, што калі б ВКЛ засталося адно, без Польшчы, то паўночна-заходнія землі Беларусі ды Чорная Русь „напэўна… падзялілі б лёс прусаў”, але такая пагроза „на доўгія вякі спынена пад Грунвальдам”[72]. Аднак з таго часу палітычная сітуацыя ў Еўропе непараўнальна змянілася, а падобныя тэзісы С. М. Кучыньскага даўно прызнаны беспадстаўнымі. Сімвалічна, што калі пра Грунвальд пачалі пісаць у Мінску, знакам пазітыўных перамен стала падзенне сумнавядомай Берлінскай сцяны, і ў дэманізацыі Тэўтонскага ордэна, здавалася, больш не будзе патрэбы.
Пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, калі айчынная гісторыя ўпершыню набыла статус самастойнай дысцыпліны, Мінску неабходна было распрацаваць сваю нацыянальна-дзяржаўную канцэпцыю гісторыі, якая мусіла стаць альтэрнатывай савецкай дактрыне. Хоць тэндэнцыі на гераізацыю ўласнага мінулага ў імя кансалідацыі нацыі і адпавядала большае актуалізаванне топасу Грунвальда ў гістарычным наратыве, лагічна было чакаць, што дэмакратызацыя будзе спрыяць вызваленню ад ідэалагем сталінскіх часоў, дэклараванаму яшчэ ў гады „перабудовы”. У дапаможніках па гісторыі Беларусі, створаных на аснове новай канцэпцыі, бітве пад Грунвальдам сапраўды стала адводзіцца непараўнальна больш месца, — як падзеі эпахальнай, вартай асобнай увагі. Аднак яе інтэрпрэтацыі парадаксальным чынам аддавалі духам панславізму і набліжаліся да канонаў сталінскай эпохі[73]. Калі ў даваенных выданнях па айчыннай гісторыі яшчэ можна было прачытаць, што „ваенныя паходы рабілі не толькі рыцары на Літву і Беларусь, але і наадварот, літоўска-беларускія войскі не раз урываліся ў межы тэрыторыі, занятай рыцарамі… спусташалі і грабілі яе”[74], дык у навучальнай літаратуры суверэннай Беларусі ўсё гранічна спрасцілася: увесь час узрастала небяспека з боку Ордэна, і генеральная бітва была неабходная для самавыратавання ВКЛ і Польшчы[75]. Так, у школьным дапаможніку па айчыннай гісторыі знайшлі месца ўсе састарэлыя тэзісы пра бітву як „крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе”[76], а ўніверсітэцкія дапаможнікі паўтаралі, што „крыжацкая армада” пагражала славянскім і балцкім народам „духоўным і фізічным вынішчэннем”, і толькі перамога на пяць стагоддзяў уберагла славянскія землі ад ня мецкай агрэсіі[77], ды што „скрушэнне агрэсіўнага суседа стала жыццёвай неабходнасцю ліцвінаў і палякаў”[78]. Падобныя акцэнты расстаўлены і ў першым у постсавецкай Беларусі акадэмічным нарысе айчыннай гісторыі: вайна з тэўтонцамі названая „барацьбой за выжыванне славянства”, у якой перамога 1410 г. паклала канец „страшнаму, больш чым двухсотгадоваму супрацьстаянню двух магутных сіл: славянства і крыжацкіх заваёўнікаў”, і дзякуючы ёй „землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі”[79]. Пасля гэтага не выпадае дзівіцца, што агістарычнае па сутнасці супрацьпастаўленне „Еўропы крыжацкай” і „Еўропы славянскай” стала трапляць не толькі ў папулярныя публікацыі[80], але і на старонкі ўніверсітэцкіх дапаможнікаў[81], а „Вялікая вайна” 1409–1411 г. нават у профільнай энцыклапедыі суверэннай Беларусі прэзентавана як этап нямецкай палітыкі „Дранг нах Остэн”, што прадугледжвала „стварэнне вялікай Тэўтоніі ад вострава Руген у Балтыйскім моры да Фінскага заліва” з землямі Польшчы, Беларусі, Літвы, Пскова і Ноўгарада[82]. Усё як калісь у цытаванага С. М. Кучыньскага…
Зразумела, папулярная публікацыя мала да чаго абавязвае. Напэўна, пісьменніку ці публіцысту, каб эмацыйна ўразіць чытачоў, часам і можна выдаць, што калі б не Грунвальд, то беларусаў з літоўцамі „чакала б такая ж горкая доля”, як і прусаў[83]. Але ў нас ад эмацыйных перабольшанняў, відаць, цяжка было ўстрымацца і некаторым гісторыкам[84], так што патрыятычны пафас і ўзнёслыя ўсхваленні Грунвальда прыпадобнілі творам гістарычнага папулярызатарства як школьны дапаможнік, так і акадэмічнае выданне. Шкада, што замест таго, каб звярнуцца да сучасных даследаванняў, аўтары навуковых артыкулаў ці энцыклапедычных публікацый даверыліся архаічным канцэпцыям, працягваючы пісаць пра „Дранг нах Остэн”, параўноўваць магчымы лёс беларусаў з доляй прусаў і да т. п.
Мысленне стэрэатыпамі баіцца дэмакратызацыі і адкрытасці. У Польшчы грунвальдскі міф даўно страціў былую забранзавеласць[85]. Негатыўная стэрэатыпізацыя немцаў там пачала пераадольвацца яшчэ ў пээрэлеўскую эпоху, чаму паспрыяла развіццё польска-нямецкіх кантактаў. Пачынаючы з 1970-х г. даследчыкі па абодва бакі мяжы ўсё больш настойліва пярэчылі аднабаковаму трактаванню нямецкага каланізацыйнага руху і выкарыстанню тэрміна „Drang nach Osten”. Вызваленню ад памылак, нацыяналістычных дэфармацый і непатрэбнага пафасу паспрыяла праца заснаванай у 1972 г. камісіі ПНР і ФРГ па школьных падручніках гісторыі. Кіруючыся імкненнем да аб’ектыўнасці і стараючыся зразумець візію процілеглага боку, удзельнікі нарадаў пагадзіліся, што сярэднявечныя перасяленні немцаў на Усход, якія ў тра дыцыйнай нямецкай гістарыяграфіі лічыліся свое-асаблівай цывілізацыйнай місіяй, а ў польскай (як і савецкай) — „нямецкім націскам на Усход”, на справе былі часткай агульнаеўрапейскага дэмаграфічнага руху і гаспадарчага працэсу[86]. Гісторыкі даводзілі, што ў сапраўднасці ніякага нямецкага „на ціску на Усход” не існавала. Праявы экспансіі ІХ–ХІІ, ХІІІ–ХV і пазнейшых стагоддзяў проста немагчыма звя заць у адну спланаваную агрэсію нямецкага народа. Усе яе ўдзельнікі кіраваліся рознымі інтарэсамі. Пры кладам, экспансія нямецкіх князёў ХІІ–ХІІІ ст. на за ходнеславянскія землі не мела нічога агульнага з перасяленнем нямецкіх мяшчан ці сялян на славянскія зем лі і пагатоў з феноменамі культурных ды рэлігійных уплы ваў, а тэўтонскія рыцары ніколі не адстойвалі інтарэсаў Нямецкай імперыі, і г. д.
Асабліва значным укладам у рэвізію поглядаў на „Drang nach Osten” сталі спецыяльныя даследаванні польскага гісторыка Бенедыкта Зентары, прысвечаныя каланізацыйнаму руху немцаў на еўрапейскі Усход у Сярэднявеччы і высока ацэненыя замежнымі калегамі[87]. Крытычны аналіз самога паняцця дазволіў вучонаму паказаць, што навуковы падыход адмаўляе не факт нямецкай экспансіі на славянскія землі, а тое, што яна была часткай нейкай праграмы, запланаванай агрэсіі нямецкага элемента ці яго інстынктыўнага парыву. Гэты феномен павінен разглядацца ў катэгорыях экспансіі дзяржаўных арганізмаў навонкі як агульнаеўрапейскай з’явы[88]. Усходняя экспансія немцаў адрознівалася ад іх перасяленняў у іншых накірунках толькі тым, што на Усходзе яны сустракаліся са слабейшым супраціўленнем. Між іншага, іх рух у Італію быў не менш значны, чым на Усход, аднак тэрміна „Drang nach Suden” ніхто не прыдумляў, — трапна заўважыў гісторык[89]. Сапраўды, нямецкіх перасяленцаў цікавілі лепшыя сацыяльныя, гаспадарчыя і праўныя умовы, — гэта ўсё, што яны спадзяваліся знайсці на Усходзе, а не якія-небудзь нямецкія нацыянальныя праграмы[90]. Што ж да канфліктаў паміж славянамі і немцамі, то ў Сярэднявеччы яны мелі асновай не этнічныя, а пераважна рэлігійныя і сацыяльныя, найперш гаспадарчыя матывы[91]. Беспадстаўнасць пераносу дзяржаўна-нацыянальных катэгорый на сярэднявечныя рэаліі, асабліва характэрнага для гістарыяграфіі ХІХ ст., і атаесамленне нямецкіх перасяленняў на Усход з этнічнай экспансіяй немцаў паказана і ў даследаваннях іншых вучоных[92].
На жаль, у беларускай гістарыяграфіі, не кажучы пра гістарычную публіцыстыку, гістарыяграфічны баласт ХІХ ст. усё яшчэ знаходзіць заўзятых прыхільнікаў. З’явіліся новыя публікацыі, у якіх дзейнасць Нямецкага ордэна ў літаральным сэнсе атаесамляецца з „Дранг нах Остэн”, канец якому, маўляў, быў пакладзены Грунвальдам[93]. Падзеі ж апошняга часу паказваюць, што падобныя погляды не толькі пашыраюцца, але і набываюць статус акадэмічнай навуковасці.
Калі 590-годдзе бітвы ў Беларусі прамінула амаль непрыкметна[94], дык у сувязі з 600-й гадавінай выйшла небывалая колькасць публікацый пра Грунвальд, прайшла серыя культурных мерапрыемстваў і навуковых канферэнцый, а па тэлевізіі быў паказаны прысве чаны бітве серыял. Нельга не прызнаць, што гэтым разам, праз сто гадоў пасля ўключэння ў нацыянальны гістарычны наратыў, тэма Грунвальда стала фактарам гістарычнай свядомасці масаў. Аднак дзесяць гадоў таму яшчэ наўрад ці можна было прагназаваць такое адзі нагалоссе ў ацэнках гістарычнай падзеі: цяперашні Грунвальд паў стаў у святле славянскай перамогі над нямецкім „Дранг нах Остэн”! Антынямецкі пафас аб’яднаў усіх — адэпта „заходнерусізму”, які назваў заходнееўрапейскіх ры цараў „абсалютным злом” і прыраўняў іх даспехі да формы гітлераўскіх СС-фармаванняў[95], з нацыянальна арыентаваным аўтарам, у якога тэўтонскія рыцары сімвалізуюць „пагрозу падпарадкавання нашых продкаў Ордэну і анямечвання”[96]; камуніста, якому Грунвальд не толькі забяспечыў „пералом у гісторыі развіцця славянскіх дзяржаў”, але і абумовіў „наяўнасць… беларускай дзяржаўнасці”[97], з заступнікам праваслаўя, што паўтарае тэзіс пра тое, быццам Ордэн пагражаў „зніш чэннем славянскіх народаў”, і бачыць у перамозе праяву „лепшых рысаў, уласцівых славянам”[98]; урэшце папулярызатараў гісторыі, якія апісалі нядолі „няшчаснай славянскай зямлі” ў стылі Генрыка Сянкевіча[99], з акадэмікам, пад пяром якога зноў актуалізуецца паралель паміж Грунвальдам і вайной з нацысцкай Нямеччынай, а сярэднявечная бітва і ця пер „адыгрывае сваю пазітыўную ролю” ў захаванні беларускім народам „сваіх пазіцый”[100](?!).
Увогуле лексіка нашых грунвальдскіх публікацый узору 2010 г. выразна нагадала расійскія і польскія выданні стогадовай даўнасці, а таксама савецкія прапагандысцкія трактоўкі 1940-х і 1960-х г. Можна канстатаваць, што да канструявання новай сімволікі Грунвальда ў Беларусі не дайшло, — яе галоўныя кампаненты ўзяты з мінулага. І хоць улады Беларусі не заўважаны ў яўным выкарыстанні сла вутай гістарычнай падзеі ў прапагандысцкіх мэтах, цяперашні вобраз Грунвальда як месца памяці беларусаў з яго панславісцкім дыскурсам і ўваскрошаным духам славянска-нямецкага супрацьстаяння проста ідэальна ад па вядае афіцыёзнай гістарычнай палітыцы, а падобна, што і не толькі гістарычнай. Сучасны панславізм, які ставіць на мэце „ўзнаўленне па літычнага адзінства ўсходніх славян — носьбітаў магутнай і самабытнай цывілізацыі”[101], і заклікае аб’ядноўвацца супраць „варожага Захаду”, карыстаецца падтрымкай афіцыйнага Мінска. І Грунвальд як сімвал адвечнага змагання славян з „Еўропай крыжацкай” — гэта лепшы аргумент для яго трубадураў.
[1] Хоць цяпер агульнапрынята называць бітву Грунвальдскай, у беларускім гістарычным наратыве былі прыклады ўжывання тапоніма Танэнберг, а таксама Дуброўна (апошні ў 1990-я г. прапаноўвалася прыняць за нацыянальны эквівалент азначэння, але ініцыятыва не знайшла шырокай падтрымкі), таму тут прыводзяцца ўсе тры варыянты.
[2] Гл.: Наша Ніва. 1910. № 28. С. 1–2.
[3] Власт. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910. С. 27.
[4] Ekdahl S. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen // Journal of Baltic Studies. Vol. XXII. Nr. 4. P. 280–281.
[5] Koneczny F. Teoria Grunwaldu // Przegląd Powszechny. 1910. S. 8.
[6] Хевролина В. М. Идея славянского единства во внешнеполитических представлениях поздних славянофилов // Славянский вопрос: Вехи истории. Отв. ред. М. Ю. Досталь. Москва, 1997. С. 96, 98. Што да тых славянскіх народаў, якія ўжо былі ў імперыі, то нават гаворачы пра славянскую федэрацыю яны выступалі за адзіную і непадзельную Расію, адмаўляючы ў праве на статус суб’ектаў гэтай федэрацыі польскаму, украінскаму і беларускаму народам.
[7] Гейсман П. Польско-литовско-русский поход в Восточную Пруссию и сражение при Грюнвальде-Танненберге. С.-Петербург, 1910. С. 45.
[8] Довгялло Д. Битва при Грюнвальде 15 июля 1410 г. Вильна, 1909.
[9] Тамсама. С. 3, 25. Яшчэ раней у сталіцы імперыі выйшаў тэкст урачыстай прамовы „айца” „заходнерусізму” Міхаіла Каяловіча ў Славянскім Дабрачынным Таварыстве, фармальна прысвечанай Грунвальду і таксама прасякнутай панславісцкай эмацыйнасцю. Аспрэчваючы ў палякаў славу пераможцаў, гісторык між іншага сцвярджаў, што менавіта смаленскія палкі „спасли славянское дело” і называў прыпісванне палякам найбольшых заслуг „унижением русских сил Западной России”, „величайшим славянским недоразумением”. Гл.: Коялович М. Грюнвальдская битва 1410 года. С.-Петербург, 1885. С. 4, 10.
[10] Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мінск, 1992. С. 86.
[11] Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. С. 58.
[12] Дружчыц В. Галоўныя моманты гісторыі беларускага народу // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху. Менск, 1924. С. 14.
[13] Доўнар-Запольскі М. Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў ХVІ–ХVІІІ ст. // Гістарычна-Археолёгічны зборнік. Т. 1. Менск, 1927. С. 35.
[14] Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. С. 93–94.
[15] Wippermann W. Der „deutsche Drang nach Osten”: Ideologie und Wirklichkeit eines politischen Schlagwortes. Darmstadt, 1981. S. 139 і наст.
[16] Падрабязней пра выкарыстанне нацыстамі ордэнскай сімволікі гл.: Ekdahl S. Tannenberg / Grunwald — ein politisches Symbol in Deutschland und Polen. P. 284, 286–287; пар.: idem, The Battle of Grunwald / Tannenberg and its political and symbolic Interpretations in Poland and Germany through the Centuries // Jan Matejko’s Battle of Grunwald: New Approaches. Ed. by K. Murawska-Muthesius. Warsaw, 2010. P. 16–20.
[17] Грацианский Н. Немецкая агрессия в Прибалтике в ХІІІ–ХV вв. // Историк-марксист. Кн. 6 (70). 1938. С. 87–88. Пар.: Грацианский Н. Немецкий „Drang nach Оsten” в фашистской историографии // Против фашистской фальсификации истории. Москва, 1939. С. 135–155.
[18] Грацианский Н. П. Немецкий „Drang nach Оsten”… С. 148.
[19] Маркс К. „Хронологические выписки” // Исторический журнал. 1937. № 1. С. 61. Ёсць меркаванне, што гэтае азна чэнне з’явілася ў савецкай літаратуры ў выніку памылковага прачытання Марксавага рукапісу: у „Ritterbunden” (рыцарскія саюзы) убачылі „Ritterhunden” (Hund — сабака).
[20] Казаков А. Ледовое побоище // Правда. 1937. 27 авг. Пра перамогу пад Грунвальдам у 1937 г. яшчэ не згадвалі.
[21] Потапов К. Большие изъяны Малой энциклопедии // Правда. 1939. 7 июля. С. 4.
[22] Танненберг // Малая Советская энциклопедия. Т. 10. Москва, 1940. Стлб. 617. У „Большой Советской энциклопедии” быў толькі дзесяцірадковы ананімны артыкул пра гістарычную бітву. Гл. т. 19 (1930). Стлб. 687.
[23] Минц И. О войнах справедливых и несправедливых // Правда. 1939. 14 авг. С. 4.
[24] Грацианский Н. Немецкая агрессия в Прибалтике в ХІІІ–ХV вв. // Историк-марксист. Кн. 6 (70). 1938. С. 105, 111.
[25] Лапин Н., Турчинский А. Грюнвальдская битва. Разгром не мецких рыцарей 15 июля 1410 года. Москва, 1939. С. 46. Брашура была здадзена ў друк у канцы 1938 г., задоўга да змены характару савецка-нямецкіх узаемаадносін.
[26] Болтин Е. Миф о немецкой „непобедимости” // Правда. 1941. 9 июля. С. 3; Хозин М. О хвастливой выдумке зазнавшегося врага // Правда. 1941. 25 июля. С. 5; Коробков Н. Исторические корни германской агрессии // Правда. 1942. 25 сент. С. 4.
[27] Руколь Б. Идея общности славян в материалах Всеславянского комитета в Москве // Славянский вопрос: Вехи истории. Отв. ред. М. Ю. Досталь. Москва, 1997. С. 204–210.
[28] Державин Н. Ледовое побоище // Славяне. 1942. № 1; Перцев В. Фашизм и средневековье // Тамсама. № 2; Селищев А. Извечная борьба славян против немецких варваров // Тамсама. № 4; Державин Н., Константинов Ф. Разгром не мец ких псов-рыцарей под Грюнвальдом и Танненбергом 15 июля 1410 г. // Тамсама. № 2. С. 38–42; Удальцов А. Завершение вековой борьбы славянских народов с немецкими захватчиками // Славяне. 1945. № 5. С. 14–18, і інш.
[29] Традиции Грюнвальда // Правда. 1943. 15 июля. С. 4.
[30] Годовщина Грюнвальдской битвы // Правда. 1944. 16 июля. С. 3.
[31] Тамсама. Калі сыходзіць з паведамлення ТАСС, то выходзіць, што прадстаўнікі ад Беларусі на тым паседжанні не выступалі.
[32] Марьина В. Славянская идея в годы второй мировой войны (К вопросу о политической функции) // Славянский вопрос: Вехи истории. С. 180.
[33] Перцаў В. Утварэнне Тэўтонскага ордэна // Полымя. 1945. № 2–3. С. 153, 154. Пар.: Фёдараў І. Тэўтонскі ордэн і прусы // Беларусь. 1946. № 5-6. С. 85–87.
[34] Горбунов Т. Героическое прошлое белорусского народа. Минск, 1945. С. 10–11. Пар.: История БССР. Вып. 1. Ред. Т. Горбунов. Минск, 1948. С. ІІ, ІІІ.
[35] Як прыклад гл.: Перцаў В. Барацьба палачан і ноўгарадцаў супраць нямецкіх агрэсараў у ХІІІ ст. // Большэвік Беларусі. 1945. № 7. С. 55–62. У беларускай гістарыяграфіі сюжэт барацьбы Полацка з крыжаносцамі быў доўгі час важнейшы за Грунвальд. Пар.: Шчарбакоў С. Барацьба беларускага народа супраць нямецкай агрэсіі ў ХІІІ–ХV ст. // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1966. № 1. С. 60–69.
[36] Грынблат М. Славянскія народы аб немцах-захопніках // Весці АН БССР. Аддзяленне грам. навук. 1947. № 1. С. 82. Пар. яго ж: Адлюстраванне ў фальклоры барацьбы нашага народа з іншаземнымі захопнікамі // Беларусь. 1946. № 5–6. С. 45–47.
[37] Гл.: Першая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (выступ П. К. Панамарэнкі) // Звязда. 1945. 8 жніўня. С. 1. Пар. нататку пра згаданую кнігу Ц. Гарбунова (тамсама, с. 3).
[38] Падрабязна гл.: Досталь М. Идея славянской солидарности и несостоявшийся в Москве в 1948 г. Первый общеславянский съезд славистов // Славянский вопрос: Вехи истории. С. 182–203.
[39] Тезисы об основных вопросах истории БССР. Ч. 1. История белорусского народа до Великой Октябрьской революции // Известия АН БССР. 1948. № 3. С. 13. Варта заўважыць, што дакладна такі погляд выказаны ў брашуры Л. Абэцэдарскага — другім найважнейшым творы тагачаснай гістарычнай палітыкі ў Беларусі (гл.: Абэцэдарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мінск, 1969. С. 19).
[40] Палітычную кан’юнктуру такой устаноўкі справядліва адзначаў М. Забура. Гл.: Zabura M. „…nie będzie nigdy Niemiec Polakowi bratem”…? // „…nie będzie nigdy Niemiec Polakowi bratem”…? Z dziejow niemiecko-polskich związkow kulturowych. Praca zbiorowa pod red. M. Zabury. Wrocław, 1995. S. 283–285.
[41] Walichnowski T. Grunwald w świadomości wspołczesnych pokoleń Polakow // Grunwald w świadomości Polakow. Warszawa, Łodź, 1981. S. 56–57.
[42] Перапрацаваны даклад апублікаваны ў 1961 г. Гл.: Королюк В. Д. Историческое значение Грюнвальдской битвы // КСИС. Вып. 32. Москва, 1961. С. 72–85.
[43] Тамсама. С. 74, 84.
[44] Пашуто В., Ючас М. 550-летие Грюнвальдской битвы // Военно-исторический журнал. 1960. № 7. С. 78–88.
[45] Тамсама. С. 78, 85, 88.
[46] Палецкис Ю. Уроки Грюнвальда. К 550-летию исторической битвы // Правда. 1960. 15 июля. С. 5.
[47] Тамсама. Як „сімвал баявой садружнасці славянскіх і балтыйскіх народаў” у барацьбе супраць агрэсіі тэўтонцаў падаў бітву і генерал Г. Караеў (гл.: Караев Г. Грюнвальдская битва 1410 г. Москва, 1960).
[48] Щербаков С. В единстве народов — путь к победе. К 550-летию разгрома немецких рыцарей под Грюнвальдом // Советская Белоруссия. 1960. 15 июля. С. 3.
[49] Напрыклад, у акадэмічных „Весцях” за 1960 г. было апублікавана ажно 4 артыкулы пра сялянскі ды рабочы рух, разглядалася і тэма вайны, але не Вялікай, а Паўночнай вайны (гл.: Парфёнаў І. Удзел беларускага народа ў Паўночнай вайне // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1960. № 1).
[50] У савецкай Літве юбілей таксама адзначаўся, хоць непараўнальна сціплей, чым у Польшчы (гл.: Nikžentaitis A., Mikailienė Ž. Litewski Žalgiris, polski Grunwald: dwa toposy narodowe w kontekście analizy porownawczej // ZH. T. 75 (2010). S. 11).
[51] История Белорусской ССР. В 2 т. Т. 1. Под ред. В. Перцева, К. Шабуни и Л. Абецедарского. Минск, 1954. С. 81.
[52] История Белорусской ССР. В 2 т. Т. 1. Ред. колл.: Л. Абе-цедарский, В. Перцев, К. Шабуня. Минск, 1961. С. 70.
[53] Гісторыя Беларускай ССР. У 5 т. Т. 1. Гал. рэд. К. Шабуня. Мінск, 1972. С. 166.
[54] История Белорусской ССР. Ред. колл. И. Игнатенко, Н. Каменская, И. Кравченко. Минск, 1977. С. 52; История БССР. Учебное пособие для вузов. Под ред. В. Чепко, А. Игна-тенко. Минск, 1981. С. 91–92. Пар. школьны падручнік: Баранава М., Загарульскі Э., Паўлава Н. Гісторыя Беларусі. Падручнік для 8–9 кл. Мінск, 1989. С. 57.
[55] Шчарбакоў С. Грунвальдская бітва 1410 г. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 4. Мінск, 1971. С. 43–44. Такі ж артыкул С. Шчарбакова, толькі карацейшы, змешчаны ў выданні: Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 1. Мінск, 1978. С. 227–228.
[56] У стандартызаваным савецкім вобразе бітвы пад Грунвальдам, выкладзеным у артыкулах галіновых энцыклапедый, таксама за найбольшае значэнне перамогі прызнавалася „спыненне агрэсіі” на Усход, хоць Ордэн наўпрост не атаесамляўся з немцамі. Пар.: Малиновский А. Грюнвальдская битва 1410 г. // Советская историческая энциклопедия. Т. 4. Москва, 1963. Стлб. 860–861; Киселев В. Грюнвальдская битва 1410 г. // Советская военная энциклопедия. Т. 3. Москва, 1977. С. 66–67.
[57] У энцыклапедыі „націску на Усход” быў прысвечаны адмысловы артыкул, у якім паўтараліся асноўныя тэзісы адпаведнай публікацыі У. Пашуты. Гл.: А. Зубар. „Дранг нах Остэн” // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. 4. Мінск, 1971. С. 270–271. Пар.: Пашуто В. „Дранг нах Остен” // Советская историческая энциклопедия. Т. 5. Москва, 1964. Стб. 322–325.
[58] Спачатку аповесць „Погоня на Грюнвальд” выйшла ў часопісе „Нёман” (1980, № 4 і 5), але амаль адразу пабачыў свет і кніжны варыянт. Гл.: Тарасов К. День рассеяния. Минск, 1980.
[59] Гл. першае выданне кнігі на рускай мове: Тарасов К. Память о легендах: Белорусской старины голоса и лица. Минск, 1984 (раздзел „Холмы Грюнвальда” — с. 35–54). Цыт. па 2-м беларускамоўным выданні: Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. Мінск, 1994 („Пагоркі Грунвальда” — с. 77–96).
[60] Тамсама. С. 78. І пазней, у сваіх шматлікіх папулярных публікацыях, пісьменнік ацэньваў перамогу пад Грунвальдам як выратаванне беларускага народа ад знішчэння. Гл.: Тарасаў К. Дзень выратавання // Настаўніцкая газета. 1990. 7 ліпеня. С. 4.
[61] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409–1411. Wyd. 2. Warszawa, 1960.
[62] Ядвіга К. Грунвальд–580 // Літаратура і мастацтва. 1990. 20 ліпеня. С. 3.
[63] Ужo ў 1995 г. сталічныя ўлады не дазволілі святкаваць угодкі славутай бітвы (Ахрымук М. Менскія ўлады супраць беларускай гісторыі? // Свабода. 1995. № 28. С. 2; Вецер А. Памяці герояў Грунвальда // Народная газета. 1995. 18 ліпеня. С. 3.)
[64] Гл.: Гарбачэўская В. Грунвальдская бітва на старонках мастацкіх твораў // Бібліятэка прапануе. 2010. № 10. С. 25–27.
[65] У 1990 г. была заснавана газета „Грунвальд. Навіны беларускага Адраджэньня”.
[66] Летні лагер для дзяцей „Грунвальд” быў створаны бацькоўскім камітэтам беларускамоўных класаў Мінска ў 1990 г. непадалёк ад сталіцы.
[67] Адным з першых да тэмы звярнуўся Анатоль Грыцкевіч. Гл.: Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта (Заходні накірунак) // Наш Радавод. Кн. 2. Гродна, 1990. С. 172–175; яго ж. Барацьба Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы ХІV — першай палове ХV ст. // Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мінск, 1995. С. 36–61. Пар.: Летапісная аповесць пра Грунвальдскую бітву. Пераклад і прадмова В. Чамярыцкага // Спадчына. 1990. № 2. С. 30–31.
[68] Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта. С. 172. Гэтаксама падаецца нямецкая пагроза для беларусаў і літоўцаў у другім, больш грунтоўным артыкуле даследчыка, у якім перамога пад Грунвальдам ацэньваецца як выратаванне „ад вынішчэння і анямечвання беларускага народа” (Гл.: Грыцкевіч А. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага… С. 39, 49).
[69] Цярохін С. Славутыя адвагай на вайне. Да 580-годдзя Грунвальдскай бітвы (1410–1990). Мінск, 1991. С. 13, 16, 17. У 1992 г. тэкст гэтага твора перадрукавала самая масавая на той час „Народная газета”, што данесла яе ідэі да найшырэйшай аўдыторыі.
[70] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. Warszawa, 1960.
[71] Лёгка заўважаецца супадзенне шэрагу тэзісаў. У прыватнасці, у згаданую вышэй брашуру з С. М. Кучыньскага запазычана нават сцвярджэнне, што „ўвесь народ быў прасякнуты нянавісцю да крыжакоў” (Славутыя адвагай на вайне, с. 33), хоць гэта не магло мець да Беларусі ніякага дачынення.
[72] Kuczyński S. M. Wielka wojna z Zakonem krzyżackim w latach 1409–1411. S. 10, спас. 1.
[73] Падрабязней па тэме гл.: Сагановіч Г. Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі // БГА. Т. 9 (2003). С. 152–168.
[74] Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. С. 93.
[75] Ідэя выратавальнасці Грунвальдскай бітвы для беларусаў, апрача падручнікаў, пашыралася і аўтарамі іншых папулярных у краіне кніг. У іх гаварылася, прыкладам, што крыжаносцы „пагражалі некаторым славянскім народам іх поўным падпарадкаваннем, задумвалі ператварыць Польшчу і ВКЛ у каланіяльныя вобласці нямецкай дзяржавы” (История Беларуси: вопросы и ответы. Сост. Г. Голенченко, В. Осмоловский. Минск, 1993. С. 17), або проста што дзякуючы Грунвальду „польскія, літоўскія, беларускія землі былі выратаваны ад нямецкай агрэсіі” (Чаропка В. Імя ў летапісе. Мінск, 1994. С. 383; ён жа, Удзел войск ВКЛ у Грунвальдскай бітве // БГЧ. 2000. № 2. С. 21).
[76] Штыхаў Г., Ракуць В. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі. Падручнік для 6 кл. сярэдн. школы. Пад рэд. П. Петрыкава. Мінск, 1996. С. 135.
[77] Гісторыя Беларусі. Дапаможнік для паступаючых у ВНУ. Пад рэд. Ю. Казакова, А. Каханоўскага, П. Лойкі і інш. Мінск, 1996 (2-е выд. 1998). С. 81.
[78] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава і інш. Мінск, 2000. С. 234.
[79] Нарыс гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Гал. рэд. М. Касцюк. Мінск, 1994. С. 118, 120.
[80] Асіноўскі С. Сумленна прынялі свой лёс… // Беларуская Мі нуўшчына. 1995. № 3. С. 2–6. Паводле аўтара, пад Грун-вальдам сутыкнуліся „Еўропа крыжацкая, агрэсіўная, і Еўропа славянская, што браніла сваю годнасць і незалежнасць”.
[81] Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Курс лекцый. С. 240.
[82] Цярохін С. Грунвальдская бітва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Мінск, 1996. С. 158.
[83] Асіноўскі С. Сумленна прынялі свой лёс… С. 2. Пашыраную версію таго ж артыкула гл. у: Архівы і справаводства. 2005. № 3. С. 113–125. Істотна, што аўтар сам піша пра вы-ка рыстанне публікацый С. Цярохіна, ад якога, думаю, і пераняў гэтыя ідэі.
[84] Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод навукоўцаў гучалі і галасы „іншадумцаў”. Прыкладам, гаварылася, што аб’ектыўна Нямецкі ордэн „з’яўляўся своеасаблівым гарантам незалежнасці ВКЛ” (Міхайлоўская Л. Тэўтонскі ордэн у еўрапейскіх палітычных адносінах канца ХІV — пер шай трэці ХV ст. // БГЧ. 1993. № 3. С. 81). Аднак альтэрнатыў ныя погляды былі рэдкасцю і не яны ўплывалі на гістарычную свядомасць грамадства.
[85] Traba R. Konstrukcja i proces dekonstrukcji narodowego mitu. Rozważania na podstawie analizy semantycznej polskich obchodow rocznic grunwaldzkich w XX w. // KMW. 1999. Nr. 4 (226). S. 515–525.
[86] Topolski J. Problem consensusu i objektywizmu w pracach wspolnej polsko-RFN-owskiej komisji korygującej szkolne podręczniki historii // Polacy i Niemcy. Dziesięć wiekow sąsiedztwa. Praca zbiorowa. Red. A. Czubiński. Warszawa, 1987. S. 467–468.
[87] Пар.: Zernack K. Niemiecki Wschod — polski Zachod. O dziele życia polskiego mediewisty Benedykta Zientary (1928–1983) // idem. Niemcy — Polska: z dziejow trudnego dialogu historiograficznego. Red. H. Olszewski. Poznań, 2006. S. 272– 273.
[88] Zientara B. Z zagadnień terminologii historycznej // Społeczeństwo, gospodarka, kultura. Studia, ofiarowane M. Małowistowi. Warszawa, 1974. S. 430.
[89] Zientara B. Drang nach Osten (Parcie na Wschod) // Mowią wieki. 1984. № 4. S. 2; idem, Z zagadnień terminologii historycznej… S. 428.
[90] Zientara B. Konflikty narodowościowe na pograniczu niemiecko-słowiańskim w XIII–XIV w. i ich zasięg społeczny // PH. T. 59 (1968). Z. 2. S. 202; Wippermann W. „Gen Ostland wollen wir reiten!” Ordensstaat und Ostsiedlung in der historischen Belletristik Deutschlands // Germania Slavica II. Berlin, 1981. S. 187.
[91] Wippermann W. Der „Deutsche Drang nach Osten”. Ideologie und Wirklichkeit eines politischen Schlagwortes. Darmstadt, 1981. S. 15–16.
[92] Graus F. Die Problematik der deutschen Ostsiedlung aus tschechischer Sicht // Die deutsche Ostsiedlung des Mittelalters als Problem der europaischen Geschichte. Reichenau-Vortrage 1970–1972. Hg. von W. Schlesinger. Sigmaringen, 1975. S. 31–75; Piskorski J. M. The Medieval Colonization of Central Europe as a Problem of World History and Historiography // German History. V. 22 (2004). № 3. P. 323–343. Пра тое, што адносіны немцаў і славян у Сярэднявеччы не выпадае ацэньваць адмоўна, гл.: Wunsch T. Deutsche und Slawen im Mittelalter. München, 2008.
[93] Як прыклад літаральнага і зусім некрытычнага прыняцця канцэпцыі „Дранг нах Остэн” у навуковым друку Беларусі гл.: Хухлындзіна Л., Васількоў У. „Drang nach Osten” у кантэксце беларускай і сусветнай гісторыі // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 2. С. 3–8. У публіцыстыцы яны трапляюцца часцей. Год таму ў адной з перадач радыё „Свабода” бітва пад Грунвальдам ацэньвалася як „самая значная гістарычная падзея” Беларусі і падавалася цалкам у святле канцэпцыі „Дранг нах Остэн”. Гл.: Жыцьцё і сьмерць мітаў: Грунвальд [у:]http://www.svaboda.org/content/transсript/1808811.html (прагляд — 30.Х.2009). Кампіляцыяй спрошчаных трактовак мінулай эпохі аказалася і кніга А. Тараса „Грюнвальд, 15 июля 1410 года” (Мінск, 2010).
[94] Традыцыйная абыякавасць уладаў да датаў далёкай гісторыі суправаджалася захадамі па стрымліванні грамадскіх ініцыятыў святкавання дня бітвы пад Грунвальдам, што давала падставу папракаць іх у імкненні „сцерці [Грунвальд] з народнай памяці”. Гл.: Матусевіч К. Грунвальд: вынік — адказ // Свабода. 2000. 14 ліпеня. С. 3.
[95] Гл. размову з В. Гігіным, галоўным рэдактарам часопіса „Беларуская думка”: Победа под Грюнвальдом: слава и рубеж нашей истории // Белорусская военная газета. 2010, 16 июля. С. 4–5.
[96] Лабадзенка Г. Грунвальд — напамін, што мы нацыя ры-цараў і асілкаў // Звязда. 2010. 15 ліпеня. С. 2.
[97] Гамолко С. 15 июля 2010 — 600 лет Грюнвальду // Коммунист Беларуси. 2010. 17 июля. С. 6; 24 июля. С. 6–7.
[98] Велько А., Мартинович М. Грюнвальдская битва. Минск, 2010. Цытата з прадмовы В. Грозава.
[99] Медведев А. Грюнвальдская битва: 600 лет спустя // Советская Белоруссия. 2010. 15 июля. С. 6. Пар.: Рэха Грунвальда // Народная газета. 2010. 15 ліпеня. С. 1.
[100] Грунвальдская бітва 1410 г.: вынікі і перспектывы даследавання. „Круглы стол” Інстытута гісторыі НАН Беларусі і часопіса „Полымя” // Полымя. 2010. № 6. С. 151, 154, 155.
[101] Цыт. па: Заявление Съезда славянских народов Белоруссии, России, Украины (2.06.2001) // Пыпин А. Панславизм в прошлом и настоящем. Репринт. Москва, 2002. Приложения. С. 193.
Наверх