Дзмітрый Віцько. Рэспубліканска-сапежынскія перамовы на з’ездзе ў Горадні восенню 1701 г.
Падзенне гегемоніі Сапегаў і прыход да ўлады ў ВКЛ рэспубліканцаў у канцы 1700 г. суправаджаліся пераходам з боку апошніх да своеасаблівай формы калегіяльнага кіравання. Паводле Алькеніцкай пастановы ад 24 лістапада 1700 г. у дапамогу генеральнаму палкоўніку Міхалу Сервацыю Вішнявецкаму прызначаліся т. зв. камісары (прадстаўнікі паветаў, асобныя сенатары і цэнтральныя ўраднікі ВКЛ)[1]. Апрача таго, імкненне да падтрымання аднадумства выявілася ў частым скліканні з’ездаў шляхты ВКЛ. Толькі на працягу 1701 г. прайшлі ажно чатыры такія з’езды: у Ружанах (10–14.03), Вільні (2–14.05 і 23.07–12.08) і Горадні (26.09–26.10). Атрымаўшы згоду Аўгуста ІІ на правядзенне першага з іх, рэспубліканцы пазней наконт гэтага асабліва не клапаціліся, прымаючы кожны раз акт лімітацыі і збіраючыся зноў у вызначаны тэрмін[2]. Удзел у з’ездах побач з камісарамі, прызначанымі пад Алькенікамі, прымалі таксама новыя, павятовыя камісары, абраныя на грамнічных сойміках у лютым 1701 г. Між тым, Аўгуст ІІ пагадзіўся на правядзенне з’езда афіцыйна таму, што палічыў такі форум зручнай пляцоўкай для пачатку перамоваў паміж рэспубліканцамі і Сапегамі (рашэнні Алькеніцкага з’езда пра пазбаўленне Сапегаў урадаў і ўладанняў, выгнанне іх за межы княства мелі мала супольнага з тагачасным правам, і Аўгуст ІІ мусіў гэта ўлічваць)[3]. Але перамовы доўгі час не маглі пачацца. Спачатку ў Ружанах ад іх адмовіліся рэспубліканцы. Потым на з’ездзе ў Вільні яны абвясцілі, што гатовыя былі ўжо іх пачаць, але Сапегі не прыслалі прадстаўнікоў. Пасля гэтага ў Варшаве бакі, якія з’ехаліся на сойм, пачалі нарэшце першыя кансультацыі, але сойм быў адкладзены на канец года. Сапегі даслалі свайго прадстаўніка, холмскага падкаморыя Томаша Яна Раманоўскага, на паўторны Віленскі з’езд, але ён прыбыў ужо пасля лімітацыі, і „калі пра яго principaliores даведаліся, адразу ж паслалі да яго прыстанку, рэчы трэслі, рабавалі, двух слуг пабілі, шчасце, што самога не засталі, які, confusus infectis, занёсшы ў Трыбунале пратэстацыю, ад’ехаў”[4]. 12 жніўня Віленскі з’езд быў адкладзены на 26 верасня; сабрацца на гэты раз ён павінен быў у Горадні[5].
У пачатку верасня кароль прызначыў пасрэднікам на перамовах, якія павінны былі ўрэшце пачацца на Гарадзенскім з’ездзе, падканцлера ВКЛ Станіслава Антонія Шчуку[6]. Аднак у гэты час з’явіліся новыя акалічнасці, якія чарговы раз ставілі перамовы пад пагрозу. У пачатку жніўня вялікі гетман Казімір Ян Сапега распачаў перапіску са шведскім каралём Карлам ХІІ, войскі якога занялі Курляндыю. У верасні шведскія аддзелы ўвайшлі ў Жамойць, каб абараніць сапежынскія ўладанні ад рэспубліканцаў[7]. 7 верасня вялікі падскарбі Бенядзікт Павел Сапега сустрэўся ў Варшаве з Аўгустам ІІ, заявіўшы, што „шведскай пратэкцыі яны яшчэ не ўзялі і жадаюць пры пасрэдніцтве яго каралеўскай міласці яшчэ ў апошні раз паспрабаваць трактатаў згоды на гарадзенскай сесіі”[8]. Нават нібыта прадэманстраваў ліст Карла ХІІ з адказам вялікаму гетману, у якім ён адмаўляўся вывесці войскі з Курляндыі і Жамойці, пра што яго быццам бы прасіў Сапега. Наўрад ці такое прызнанне ў кантактах са шведамі было разлічана, каб выклікаць давер, — хутчэй было недвухсэнсоўным папярэджаннем каралю з боку Сапегаў. Адказнасць за ўвядзенне шведаў была перакладзена на пасэсараў жамойцкіх уладанняў, Крэтынгі і Шкудаў, — вялікі гетман выказаў гатоўнасць пісаць да іх, каб не трымалі шведскіх залогаў. За Сапегаў у каралеўскім атачэнні хадайнічаў галоўным чынам мальбаркскі ваявода Ян Ежы Пшэбяндоўскі. Адначасова ў Варшаву вярнуўся ноўгарад-северскі харужы Крыштаф Сеніцкі, каралеўскі эмісар, накіраваны папярэдне на рэспубліканскі з’езд у Вільню, які раіў пакуль устрымацца ад баявых дзеянняў і выказваўся на карысць перамоваў[9]. Усе чакалі прыбыцця падканцлера для падрыхтоўкі каралеўскай інструкцыі. 13 верасня Аўгуст ІІ заклікаў яго да сябе лістом, у якім выказаў надзею на паспяховае завяршэнне ўсёй справы, паколькі вораг толькі таго і чакае, каб выкарыстаць унутраную сумятню на яго, караля, „пагібель”[10]. 18 верасня Бенядзікт Павел Сапега наведаў Пшэбяндоўскага, якому заявіў, што Сапегі вымушаны будуць звярнуцца да крайніх сродкаў („ad desperata media”), калі кароль шчыра не паспрыяе ў перамовах[11].
Пасля трэцяга каралеўскага ліста Шчука 24 верасня прыбыў у Варшаву, але, не дачакаўшыся каралеўскай інструкцыі, даў кароннаму рэгенту пісьмовыя ўказанні па яе падрыхтоўцы і паехаў 27 верасня ў Тыкоцін на канферэнцыю з Сапегамі[12]. Тым не менш, згаданая інструкцыя Аўгуста ІІ для Шчукі як для каралеўскага камісара таксама была падпісана 27 верасня (магчыма, заднім чыслом або ў той жа дзень пасля ад’езду) і ўключала наступныя пункты: 1) пасля прыезду ў Горадню паведаміць на публічным прыёме, што кароль узяў на сябе пасрэдніцтва ў перамовах і прызначыў яго сваім паўнамоцным прадстаўніком, паказаць адпаведны крэдэнс і распавесці пра ўсе небяспечныя акалічнасці, якімі пагражае нязгода; 2) спачатку імкнуцца, каб бакі даравалі адзін аднаму ўсе крыўды і прэтэнзіі, а потым з дэлегаванымі ад абодвух бакоў прадстаўнікамі падрыхтаваць праект пагаднення; 3) імкнуцца, каб у адпаведнасці з правам Сапегам былі вернуты ўладанні і староствы, а таксама чынш за гэты год, а ўсе маёмасныя прэтэнзіі былі скіраваны ў суд; 4) тое ж самае датычыла рэстытуцыі ўрадаў (асабліва падскарбія); 5) пытанне камандавання войскам адкласці да будучага сойма; 6) пытанне апекі і адміністрацыі „нойбургскіх уладанняў” да кампетэнцыі Гарадзенскага з’езда фармальна не адносіцца, але на ўсялякі выпадак дазваляецца выступіць пасрэднікам у перамовах, якія маглі б скончыцца падпісаннем адпаведнага трактата паміж Сапегамі і Каралем Станіславам Радзівілам; 7) дамагацца пакрыцця шкоды, нанесенай уладанням Ганны Крысціны з Любамірскіх, удавы Дамініка Мікалая Радзівіла (у першым шлюбе Сапежынай), і яе сына, бабруйскага старасты Яна Казіміра Сапегі; 8) імкнуцца, каб удзельнікі перамоваў заставаліся на баку караля „супраць усіх махінацый”; 9) намагацца адстойваць інтарэсы каралеўскага скарбу, што ў першую чаргу датычыла выплаты прыбыткаў з Шавельскай эканоміі, а таксама 100 тыс. злотых з мытных збораў; з Гарадзенскай эканоміі мусіў быць выдалены лагер рэспубліканскага войска і пакрыты шкоды, нанесеныя „ўбогім людзям”; 10) адстойваць прэтэнзіі Берэнта Лехмана, контрагента Аўгуста ІІ: дамагацца выплаты яму мытных паступленняў у адпаведнасці з кантрактам, пакрыцця ранейшых выдаткаў, прызнання яму запазычанасці чарэйскіх уладанняў Бенядзікта Паўла Сапегі (240 тыс. злотых) з магчымасцю іх перадачы ў заклад, прызнання запазычанасці друйскіх уладанняў Казіміра Яна і Аляксандра Паўла Сапегаў (12 тыс. талераў) з магчымасцю іх перадачы таму, хто гэтую суму выплаціць, перадачы яму ж з новага года паводле кантракта мытні ВКЛ[13]. Інструкцыя была паслана Шчуку наўздагон. 28 верасня для яго быў падпісаны згаданы ў інструкцыі крэдэнс[14]. У гэты ж дзень Аўгуст ІІ падпісаў універсал, якім заклікаў шляхту да згоды, паколькі шведы могуць паспрабаваць выкарыстаць раскол дзеля адхілення, яго, караля, ад улады, а таксама паведаміў пра прызначэнне Шчукі пасрэднікам[15]. Адначасова ім жа былі падпісаны лісты да сенатараў[16], і асобна — да ўраднікаў ВКЛ[17], якія таксама заклікалі да згоды і прызначаліся галоўным чынам для рэспубліканцаў[18].
Займаліся пошукам пасрэднікаў са свайго боку і Сапегі. 17 верасня да серадзскага ваяводы Яна Хрызастома Пянёнжка прыбыў іх пасланнік, ксёндз Азямблоўскі. У прывезеным ім лісце вялікі гетман „ледзьве не заклінаў” ваяводу пагадзіцца на пасрэдніцтва. Пасля доўгіх роздумаў Пянёнжак згадзіўся на гэтую місію, каб садзейнічаць вырашэнню канфлікту, „на які не толькі цэлая Айчына, але і еўрапейскі свет заглядаецца”[19]. Спачатку таксама ў Горадню пагадзіўся ехаць познаньскі біскуп Мікалай Свянціцкі[20]. На пачатак з’езда Казімір Ян і Бенядзікт Павел Сапегі выслалі да яго ўдзельнікаў прывітальны ліст, дэманструючы гатоўнасць да перамоваў і прапануючы пасрэднікаў, якімі названыя познаньскі біскуп Свянціцкі, серадзскі ваявода Пянёнжак, холмскі падкаморы Томаш Ян Раманоўскі, а таксама падляшскі ваявода, якім быў на той час Стэфан Мікалай Браніцкі[21]. Пра ўдзел апошняга ў перамовах нічога не вядома. Для трох першых Сапегамі ў Тыкоціне 24 верасня быў падрыхтаваны спіс з папярэднімі ўмовамі, які прадугледжваў: 1) бяспеку пошты і свабоднай перапіскі, як уступнае пажаданне; 2) вяртанне Сапегам міністэрстваў і іншых урадаў; 3) вяртанне ўсіх уладанняў; 4) пакрыццё шкоды, нанесенай у выніку спусташэння маёнткаў, спагнання кантрыбуцый і прыўлашчвання прыбыткаў; 5) скасаванне ўсіх вынесеных завочна дэкрэтаў (замест гэтага Сапегі абяцалі добраахвотна задаволіць усе прэтэнзіі ў адпаведнасці з дадзенымі распіскамі). Патрабаванні ахоплівалі таксама ўсіх іх прыхільнікаў, якія пацярпелі ад рэспубліканцаў[22]. 25 верасня Бенядзікт Павел Сапега ў лісце да Шчукі выказваў цвёрдую пазіцыю і не пагаджаўся на кампраміс ні ў справе свабоднага распараджэння ўрадамі, ні наконт прэтэнзій да ранейшай дзейнасці Сапегаў на гэтых урадах, ні на пакрыццё дзяржаўных даўгоў (перад войскам і г. д.), якія ўзніклі пад час іх знаходжання на гэтых ўрадах[23]. Па нейкіх прычынах у апошні момант ад пасрэдніцтва адмовіўся біскуп Свянціцкі[24], і Пянёнжак з Раманоўскім выехалі ў Горадню ўдвух.
Свой праект у інтарэсах Сапегаў (датаваны 26 верасня) прапанаваў і мальбаркскі ваявода Ян Ежы Пшэбяндоўскі. Ён прадугледжваў: 1) падрыхтоўку ўсеагульнай згоды, а не толькі з домам Сапегаў; 2) вяртанне Сапегам уладанняў шляхам скасавання Алькеніцкай пастановы або яе змякчэння, а таксама задавальненне прэ тэнзій крэдытораў у звычайным судовым парадку; 3) вяр танне міністэрстваў і іншых урадаў ранейшым ула дальнікам, калі сойм не прыме на гэты конт іншага рашэння; 4) выплату войску 4 чвэрцяў заробку ў адпаведнасці з Пузавіцкім трактатам 1698 г. і канстытуцыяй аб Скарбовым Трыбунале ВКЛ 1699 г.; 5) пераход скарбу ў распараджэнне Бенядзікта Паўла Сапегі; 6) роспуск войска, як магчымы кампраміс, у выніку якога гетман ператварыўся б у тытулярнага; калі б такі варыянт не праходзіў з-за пагрозы вайны са Швецыяй, то правядзенне такога абмежавання ўлады гетмана, якое б не дазваляла празмернага ўжывання сілы; 7) гарантаванне бяспекі ўладанням бабруйскага старасты Яна Казіміра Сапегі[25]. Праект („мемарыял”) быў перададзены Сапегам і (магчыма, праз іх) Шчуку. Бенядзікт Павел Сапега выказаў толькі засцярогі наконт абмежавання паўнамоцтваў найвышэйшых ураднікаў, як „рэчы далікатнай”[26].
Гарадзенскі з’езд пачаў працу 26 верасня пад дырэкцыяй генеральнага палкоўніка Міхала Сервацыя Вішнявецкага. Кола ўдзельнікаў (камісараў) істотна адрознівалася ад мінулага з’езда; дзе-нідзе ранейшым камісарам напісалі дадаткі да інструкцый[27]. Адкрыццё паседжанняў праходзіла ў кляштары езуітаў. Назаўтра кіраўніцтва перанесла нарады ў палац Казіміра Яна Сапегі (уся маёмасць Сапегаў у ВКЛ рэспубліканцамі была канфіскаваная). 28 верасня Вішнявецкі вынес на раз-гляд удзельнікаў свае прапановы, змест якіх, на жаль, невядомы. На наступны дзень усе ўдзельнікі былі запрошаны генеральным палкоўнікам да яго на імяніны. Святкаванне праходзіла ў лагеры рэспубліканскага войска ВКЛ, які размяшчаўся недалёка ад Горадні. Пры гэтым быў праведзены яго агляд[28].
Тым часам Шчука па дарозе наведаўся да сябе ў Шчучын (Мазавецкі), адкуль толькі 7 кастрычніка выехаў на-рэшце ў Горадню, „дзе, ut fertur, усе справы ўжо па вінны быць укладзены in ordine да згоды, жадаючы іх мі лас цяў паноў Сапегаў зноў дапусціць да булавы, якую б [рэспубліканцы] хацелі мець in suspenso аж да будучага сойма, а гэта для таго, каб гарантаваць сабе амністыю ab universa Reipublicae і для абмежавання яе (булавы. — Д. В.) паўнамоцтваў, але plurimi dubitant, каб іх мі ласці каронныя маглі дапусціць circumscriptionem, бо та ды такое ж абмежаванне магло б з часам praetendi і ў Кароне”[29].
Вечарам 8 кастрычніка Шчука прыехаў у Горадню, з ім адразу ж сустрэўся Міхал Сервацый Вішнявецкі; услед за ім на кватэру падканцлера пачалі прыбываць павятовыя камісары. Назаўтра за паўтары мілі ад Горадні прайшоў попіс войска, на які быў запрошаны таксама і Шчука[30].
Аднак публічны прыём на з’ездзе пасрэднікі атрымалі толькі 12 кастрычніка. У сваёй прамове Шчука заклікаў да згоды з Сапегамі, паколькі нязгода можа быць патрэбная толькі шведскаму каралю, які толькі і чакае, каб выкарыстаць яе ў сваіх інтарэсах. Размова ішла ў тым ліку пра агучанае Карлам ХІІ жаданне правесці дэтранізацыю Аўгуста ІІ. Прыклаўшы ўсё сваё красамоўства, Шчука, які быў адным з найлепшых прамоўцаў Рэчы Паспалітай, падаў усю справу так, што дасягненнем згоды бакі падтрымалі б у першую чаргу караля[31]. Ян Хрызастом Пянёнжак пабудаваў сваю прамову на біблейскіх алюзіях, заклікаючы таксама да згоды, якімі б непераадольнымі не здаваліся супярэчнасці, бо для Бога няма нічога немагчымага. Напрыканцы ён адзначыў, што пасрэднікі не атрымалі ад рэспубліканцаў яшчэ ніякіх прапановаў[32]. Адказваў кожнаму з пасрэднікаў Вішнявецкі, які дзякаваў за намаганні, у тым ліку каралю, але адначасова скардзіўся на Сапегаў[33].
Да канкрэтных прапановаў пасрэднікі прыступілі толькі назаўтра. Шчука, у адпаведнасці з каралеўскай інструкцыяй, адразу ж прапанаваў пагадзіцца на вяртанне Сапегам урадаў і маёнткаў. Пасля працяглай паўзы пачаліся водгукі з боку рэспубліканцаў, якія ўзгадалі пра непарушнасць Алькеніцкай пастановы. Аднак хутка ўдзельнікі з’езда сышліся на думцы, што замірэнне неабходнае, але пагаджаліся на вяртанне толькі ўладанняў. Нараканні выклікаў і прывітальны ліст Сапегаў, зачытаны пасрэднікамі надоечы, подпісы пад якім суправаджаліся іх поўнай тытулатурай. Удзельнікі з’езда пачалі патрабаваць ад пасрэднікаў, каб Сапегі выслалі новы ліст. Шчука з Пянёнжкам ледзьве іх ад гэтага адгаварылі. Тады рэспубліканцы вярнуліся да свайго старога праекта, пададзенага яшчэ ў Варшаве і паўторна агучанага цяпер. Калі Шчука іх і ад гэтага адгаварыў, тыя запатрабавалі, каб Сапегі спачатку прызналі Алькеніцкую пастанову, а потым ужо прасілі пра дараванне і паслабленне накладзеных пакаранняў. Пасля працяглых спрэчак рэспубліканцы агучылі апошняе патрабаванне: каб Казімір Ян Сапега адмовіўся ад вялікай булавы. Шчука запярэчыў, што гэта будзе насуперак праву і польскія паслы на сойме гэтага не дазволяць. Тым не менш, рэспубліканцы дамагліся, каб пасрэднікі выслалі гэтае патрабаванне Сапегам у Тыкоцін[34]. Аднак ні на гэта, ні на прызнанне Алькеніцкай пастановы Казімір Ян Сапега ў лісце да Станіслава Антонія Шчукі ад 14 кастрычніка катэгарычна не пагаджаўся[35].
17 кастрычніка Шчука заявіў, што вялікі гетман не можа адмовіцца ад булавы, але заклікаў не спыняць на гэтым перамовы. Рэспубліканцы ў адказ заявілі, што маюць у сваім распараджэнні доказы „здрады” Сапегаў і абяцалі назаўтра іх абнародаваць. Над перамовамі навісла пагроза зрыву.
Назаўтра, пасля імшы, якую ў езуіцкім касцёле адслужыў віленскі біскуп Канстанцый Казімір Бжастоўскі, паседжанні былі адноўлены. Удзельнікі з’езда спачатку звярнуліся да Шчукі з просьбай агучыць далейшыя прапановы, над якімі ён працаваў з учарашняга дня, але той адмовіўся, пакуль не будуць вырашаны новыя цяжкасці, прапанаваўшы тым самым або пацвердзіць абвінавачанні Сапегаў у здрадзе доказамі, або зняць з парадку дня. Пасля працяглых ваганняў рэспубліканцы выбралі першы варыянт[36].
Яшчэ ад пачатку з’езда хадзілі чуткі пра таемнае пагадненне, нібыта заключанае паміж Сапегамі і Агінскімі. Паводле версіі рэспубліканцаў, яго копія была нібыта прысланая Панцэжынскім (звязаным з Сапегамі) яшчэ летам на Віленскі з’езд, але не была тады прынята да разгляду. Зараз жа на пачатку з’езда яна была абнародавана. На нарадзе рэспубліканцы пастанавілі зрабіць выгляд, быццам хочуць аднавіць гэтае пагадненне. Ім нібыта ўдалося „завабіць” Панцэжынскага заявай, што без арыгінала яны зрабіць гэтага не могуць, і той паабяцаў паказаць арыгінал пагаднення, які захоўваўся ў адным з кляштараў. Калі кіраўніцтва рэспубліканцаў з’ехалася на ўказанае месца, Панцэжынскі дастаў арыгінал і паказаў яго Грыгорыю Антонію Агінскаму. Той узяў пагадненне з яго рук і, не аддаючы, паехаў з ім проста на з’езд і абнародаваў у прысутнасці пасрэднікаў[37].
Дакумент насіў назву „Пункты пагаднення паміж домам яснавяльможных іх міласцяў паноў Сапегаў і яснавяльможным яго міласцю панам Грыгорыем Агінскім, жамойцкім старастам, і домам іх міласцяў паноў Агінскіх”. Паводле яго, жамойцкі стараста абавязваўся: 1) скіраваць усе сілы на вывад з ВКЛ саксонскага войска і больш ніколі яго не ўпускаць; 2) аб’яднаць войска ВКЛ з каронным і шведскім дзеля ратавання свабоды; 3) не дапускаць разам з кароннай шляхтай уступлення Рэ чы Паспалітай у вайну са Швецыяй, нават калі дзеля гэтага давялося б адрачыся ад вернасці каралю; 4) арганізаванае рэспубліканцамі войска прывесці і аддаць пад уладу вялікага гетмана; 5) дапамагаць Сапегам у вяртанні ўрадаў і ўладанняў; пасля Віленскага з’езда, прызначанага на 22 ліпеня, перадаць у валоданне Сапегам іх уладанні, якія да яго трапілі пасля Алькенікаў; 6) на Віленскім з’ездзе клапаціцца пра заключэнне мірнага пагаднення з Сапегамі; калі б гэта не атрымалася — перадаць ім войска; 7) пад дадзеным пагадненнем павінны падпісацца за дом Агінскіх і адказваць сваімі ўладаннямі тыя асобы, якіх назаве прадстаўнік Сапегаў; 8) бакі замацоўвалі пагадненне прысягай. Што цікава, подпісы пад пагадненнем стаялі толькі Казіміра Яна і Бенядзікта Паўла Сапегаў. Пасля яго абнародавання ўнізе была зроблена пазнака, што 18 кастрычніка 1701 г. на Гарадзенскім з’ездзе яно было прэзентавана і публічна прачытана, што пацвердзілі сваімі подпісамі прысутныя пры гэтым генеральны палкоўнік Вішнявецкі, падканцлер Шчука, віленскі біскуп Бжастоўскі, серадзскі ваявода Пянёнжак і холмскі падкаморы Раманоўскі[38].
Натуральна, сам Агінскі заявіў, што ніякіх дамоваў не падпісваў, а яго паводзіны былі нібыта закліканы гэта пацвердзіць, і рэспубліканцы, прынамсі на выгляд, у ім не ўсумніліся[39]. Працягваючы дэманстраваць сваю нявіннасць, жамойцкі стараста загадаў актыкаваць пагадненне ў гарадзенскіх гродскіх кнігах[40]. Сапегі таксама адмаўлялі сваё дачыненне: яшчэ на пачатку з’езда, пасля з’яўлення копіі, Бенядзікт Павел напісаў Шчуку, што „з панам Агінскім ніякага заключэння [пагаднення] не было — гэта вашай міласці пану па сакрэту паведамляю”[41]. Тым самым падскарбі прызнаваў факт перамоваў, але адмаўляў, што яны скончыліся пагадненнем. Зрэшты, перамовы сапраўды мелі месца і, напэўна, не былі вялікім сакрэтам. Пачаліся яны ў Варшаве ў чэрвені перад соймам і працягваліся ў ліпені ў Мсцібаве. Пасрэднікам выступаў менскі стараста Крыштаф Завіша, які адназначна засведчыў, што да пагаднення на іх не дайшло[42]. З’яўленне дакумента было нечаканасцю і для каронных саюзнікаў Сапегаў. Прымас Міхал Радзяёўскі атрымаў яго копію разам з лістом Шчукі ад 19 кастрычніка і, па ўласным прызнанні, спачатку ашукаўся. Прымас пытаўся ў падканцлера: „Ці не тыя гэта пункты, пра якія ў Варшаве шапталіся, што яго міласць пан Агінскі пагадзіўся з Сапегамі, ад’язджаючы з Варшавы?” Далей выказваў меркаванне, што праз гэта не павінны зрывацца перамовы, „хаця б яны былі і сапраўдныя”[43].
Абнародаванне паперы дало прадказальны вынік — пачаліся галасы супраць пагаднення з Сапегамі. Гэта выклікала непакой пры двары. Радзівілаўскі карэспандэнт Ян Антоній Гардына адзначаў 21 кастрычніка ў лісце з Варшавы, што кароль са сваім дваром вельмі разгублены пасля навін з Горадні пра тое, што рэспубліканцы не хочуць замірэння, бо і на яго падзе падазрэнне[44]. На наступны дзень з Варшавы прыйшла процілеглая інфармацыя. Пшэбяндоўскі, які па-ранейшаму выступаў за супрацоўніцтва з Сапегамі, пісаў Шчуку, што нязгода пагражае вялікімі праблемамі на сойме і ўскладніла б магчымыя перамовы са шведамі[45]. У той жа час Длускі, варшаўскі карэспандэнт Шчукі, паведамляў пра настроі пры двары наступнае: „Усе тут як апараныя — выглядаюць адтуль або пацехі, або засмучэння. <…> Улавілі тут, што кароль яго міласць згоды не хоча absolute, процілеглыя бакі per obliqua tacite irritando, і абавязкова жадаючы зрабіць так, каб палякі біліся са шведам”[46]. Як вынікае, Аўгусту сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці кантактаў паміж Сапегамі і Якубам Сабескім, які адным з першых падтрымаў план дэтранізацыі і да якога ў Алаву (Сілезія) у жніўні ездзіў Аляксандр Павел Сапега. Аўгуст пачаў падазраваць апазіцыю ў змове, быў „моцна разгневаны” на вялікага маршалка[47]. У такой атмасферы 23 кастрычніка Пшэбяндоўскі атрымаў ад Шчукі „Пункты да пагаднення”, якія ацаніў як „нейкую загадку”, і пераклаў каралю[48]. Іншая копія трапіла да яго праз каронную канцылярыю. Прынамсі на выгляд Аўгуст быў моцна збянтэжаны[49]. Назаўтра, 24 кастрычніка, каб уратаваць сітуацыю, Аляксандр Павел Сапега вымушаны быў прасіць у караля прабачэння за кантакты з Сабескім. Аўгуст, здавалася, стаў абыякавы да лёсу гарадзенскіх перамоваў, наконт якіх кінуў толькі: „Калі хочуць гінуць, няхай жа гінуць”[50].
Адным словам, кантэкст для падробкі быў выбраны ўдала: пра перамовы з Агінскім было вядома, як і пра кантакты са шведамі. Адсюль зразумела, чаму „Пункты…” адразу былі ўспрыняты неадназначна і выклікалі сумненні, нягледзячы на тое, што зроблены самі па сабе на дастаткова прымітыўным узроўні. Акалічнасці іх з’яўлення — неверагодныя. Яны не маглі быць падпісаны Сапегамі напярэдадні другога Віленскага з’езда, бо на той час яшчэ не існавала шведска-сапежынскага паразумення, ад якога яны адштурхоўваюцца. Шмат якія абставіны таксама выклікаюць здзіўленне (аднабаковае падпісанне, захоўванне арыгінала ў кляштары пад бокам рэспубліканцаў і г. д.). Адзіная мэта, якую маглі ставіць перад сабой іх сапраўдныя аўтары — гэта дыскрэдытацыя Сапегаў праз выяўленне іх інтрыг супраць караля і супрацоўніцтва са шведамі. Прычым з усіх магчымых нядобразычліўцаў найбольшае падазрэнне выклікае сам Агінскі — у разыграным на з’ездзе спектаклі яму належала галоўная роля.
Пасля абнародовання „Пунктаў…” Шчука паставіў пытанне перад удзельнікамі з’езда такім чынам, што замірэнне ў сітуацыі, якая склалася, патрэбнае тым больш, паколькі правал перамоваў пагражае рэалізацыяй агучанага ў іх сцэнарыя пераходу Сапегаў на бок Швецыі, наступствы чаго нават складана сабе ўявіць[51]. Змякчыўшы патрабаванні бакоў, падканцлер падрыхтаваў свой уласны праект: 1) Сапегі з прыхільнікамі атрымліваюць на працягу двух тыдняў усе свае ўладанні; 2) ім жа вяртаюцца ўрады і годнасці, за выключэннем улады над войскам (захоўваецца арганізаванае рэспубліканцамі), якая часова, на працягу двух гадоў, застаецца ў генеральнага палкоўніка Міхала Сервацыя Вішнявецкага ў адпаведнасці з Алькеніцкай пастановай; 3) прэтэнзіі па сапежынскіх даўгах перакладаюцца на Галоўны Трыбунал ВКЛ, дзе павінны разглядацца паводле асаблівага рэестра два дні на тыдзень — у сераду і чацвер; 4) для вырашэння пытання апекі „нойбургскіх уладанняў” ствараецца спецыяльная камісія на чале з віленскім біскупам Канстанцыем Казімірам Бжастоўскім, куды ўваходзяць прадстаўнікі трох зацікаўленых бакоў разам з „нойбургскім” і рашэнне якой з’яўляецца канчатковым; 5) усе маёнткі, якімі раней незаконна валодалі Сапегі, вернутыя цяпер іх сапраўдным уладальнікам, застаюцца пры апошніх, з той агаворкай, што Сапегі могуць аспрэчыць кожнае з такіх рашэнняў у Трыбунале ВКЛ (у тым жа парадку, што і прэтэнзіі да іх саміх); 6) скарбовыя кантракты, заключаныя рэспубліканцамі, застаюцца ў сіле да будучага сойма; 7) усе крыўды ўзаемна даруюцца; 8) у выпадку помсты за мінулае або парушэння каэквацыі кароль сваімі ўніверсаламі склікае супраць парушальнікаў паспалітае рушанне; 9) заключанае пагадненне на сойме зацвярджаецца асобнай канстытуцыяй[52].
Зачытаўшы праект перад удзельнікамі з’езда, падканцлер заклікаў абмяркоўваць канкрэтныя пункты, а не замыкацца на „здрадзе”. У адказ побач з пратэстацыямі (як супраць асобных пунктаў, так і супраць праекта ў цэлым) прагучала слушная заўвага: паколькі размова ідзе пра здраду манарху, то спачатку трэба дачакацца яго рэакцыі, а паўнамоцтвы Шчукі як пасрэдніка павінны быць прыпынены. Шчука парыраваў, што бярэ ўсю адказнасць на сябе і гатовы асабіста адказваць перад каралём. Пасля працяглага маўчання было вырашана выслухаць сенатараў. Жамойцкі біскуп Ян Крышпін-Кіршэнштэйн выказаўся за мірнае пагадненне, і астатнія, у прынцыпе, яму не пярэчылі. Выказваліся толькі розныя ўмовы: ад Сапегаў патрабавалі адмовіцца ад булавы, задаволіць фінансавыя прэтэнзіі, вывесці з ВКЛ шведаў. Прагуча ла таксама думка адхіліць іх ад урадаў на тры гады; большасць, аднак, схілялася да ідэі прызнаць за Сапе гам тытул вялікага гетмана, пазбавіўшы рэальных паўнамоцтваў. У цэлым сенатары схіляліся да праекта Шчукі, та му пасрэднікам было даручана пісаць Сапегам яшчэ раз[53].
У лісце да Сапегаў Шчука падрабязна ахарактарызаваў пазіцыі, якія займалі прадстаўнікі рэспубліканскай вярхушкі. Адзінства сярод іх не было. Адным з най больш цяжкіх і прынцыповых пытанняў была апека „нойбургскіх” уладанняў — Караль Станіслаў Радзівіл патрабаваў прызнання яе сабе і катэгарычна не пагаджаўся ні на стварэнне найвышэйшай камісіі, ні на прызначэнне са свайго боку для перамоваў трох давераных асобаў. Другая праблема была ў маёмасных і фінансавых прэтэнзіях да Сапегаў. Рэспубліканцы не пагаджаліся на прапанову Шчукі перадаць усе такія справы на разгляд Трыбунала, а настойвалі на стварэнні спецыяльнай камісіі і прызначэнні камісараў са свайго кола, прычым не хацелі аддаваць Сапегам маёнткаў да таго часу, пакуль усе прэтэнзіі не будуць задаволены. Праўда, шмат хто выказваў гатоўнасць да саступак у гэтым пытанні, але катэгарычна супраць выступілі браслаўскі маршалак Уладзіслаў Казімір Бяганскі і вялікі стражнік ВКЛ Людвік Канстанцый Пацей. Падканцлер зразумеў, што без вырашэння прыватных прэтэнзій не атрымаецца зрушыць з месца і палітычныя справы. Вяртанне ўрадаў Сапегам, асабліва булавы, выклікала цяжкасці ў тым плане, што рэспубліканцы сцвярджалі, быццам асцерагаюцца з іх боку помсты. Каралеўская гарантыя іх не задавальняла, бо ў се папярэднія дамовы былі сарваны нягледзячы на яе наяўнасць. Шчука, не ўяўляючы, што тут яшчэ можна прыдумаць, прапанаваў у якасці гарантыі свае ўласныя ўладанні і „сваю асобу”, але гэта было ўспрынята як жарт. Пра пакрыццё шкоды, нанесенай сапежынскім уладанням, і адказнасці за крымінальныя злачынствы (забойствы), здзейсненыя пасля Алькенікаў, рэспубліканцы не хацелі і слухаць, таму Шчука прапанаваў Сапегам дараваць узаемна крыўды і пагадзіцца на ўсеагульную амністыю. Таксама падканцлер ставіў перад імі пытанне запазычанасці чарэйскіх уладанняў, спаслаўшыся на каралеўскую інструкцыю, і пытаўся, як быць з рэспубліканскімі кантрактамі на збор скарбовых паступленняў. Акрамя таго, прасіў паўплываць на сваіх прыхільнікаў сярод удзельнікаў з’езда, каб тыя не маўчалі, а аказвалі яму падтрымку. Да ўсіх цяжкасцяў дадалася рэзкая змена пазіцыі Агінскага, які „зразу быў добры” і настроены на замірэнне, а пасля гісторыі з „пагадненнем” моцна пакрыўдзіўся і ўсяляк гэта дэманстраваў. Услед за ім падліваў масла ў агонь жамойцкі харужы Казімір Заранак. Пачаліся, між іншым, новыя абвінавачанні ў супрацоўніцтве са шведамі[54].
Сапегі, адказваючы на ліст Шчукі, па многіх пунктах выказвалі па-ранейшаму цвёрдую пазіцыю, месцамі нават ішлі на абвастрэнне. Па „нойбургскім пытанні”, напрыклад, гатовыя былі спыніць перамовы, паколькі былі ўпэўнены ў сваёй слушнасці і лічылі, што прыватныя інтарэсы Радзівіла не павінны перашкаджаць замірэнню. Адносна маёмасных спрэчак прымалі прапанову Шчукі (зрэшты, ужо адкінутую апанентамі) наконт вырашэння іх праз Трыбунал, з тым аднак удакладненнем, што там жа будуць разглядацца іх уласныя прэтэнзіі, а таксама справы ўсіх, чые ўладанні пацярпелі за гэты час ад рэспубліканцаў. Адначасова яны выказвалі здзіўленне наконт рэспубліканскай прапановы стварэння спецыяльнай камісіі, „як бы іх міласці Галоўным Трыбуналам не давяралі”, і бачылі ў гэтым спробу стварэння фактычна новага судовага органа без дазволу сойма. Свае даўгі, на вяртанні якіх настойвалі апаненты, Сапегі падзялілі на тры катэгорыі. Да першай аднеслі пазыкі, узятыя імі як міністрамі на дзяржаўныя патрэбы — вяртацца яны таксама павінны былі з дзяржаўных сродкаў. Да другой — пратэрмінаваныя прыватныя, наконт якіх можна будзе па-добраму дамовіцца. Да трэцяй — усе астатнія, якія абяцалі выплаціць, як толькі атрымаюць назад свае маёнткі. Прычым яны адмаўлялі, што нешта вінаватыя браслаўскаму маршалку Бяганскаму, які больш за ўсё настойваў на камісіі. А Пацеі, паводле іх, дарэмна вінавацяць падскарбія ў прысваенні сумы (100 тыс. злотых), якую ён павінен быў выплаціць са скарбу спадчыннікам Агінскага (канцлера Марцыяна; Сапегі былі вінаватыя Пацеям розныя сумы яшчэ пасля віцебскага ваяводы Леанарда. — Д. В.), бо яна ўжо збольшага выплачана, а калі штосьці яшчэ і засталося, і гэта пацвердзіць калькуляцыя, то выплаціць, як толькі атрымае доступ да ўрада. Скліканне паспалітага рушання ў выпадку парушэння пагаднення павінна быць забаронена, паколькі баяцца помсты ў першую чаргу трэба ім, Сапегам, а не рэспубліканцам. Магнаты лічылі верхам несправядлівасці, калі б былі дараваныя шкоды, нанесеныя іх уладанням (прыўлашчаны чынш, спаленыя вёскі і гарады, выразаныя сяляне, каля 1 млн. злотых водкупу і сотні тысяч, забраныя ў купцоў). Не пагаджаліся таксама на дараванне крымінальных злачынстваў. Адзінае, што прымалі, — гэта вяртанне Лехману скарбовага доўгу з чарэйскіх уладанняў. Супраць жа скарбовых кантрактаў, заключаных рэспубліканцамі, выступалі адназначна — паўнамоцтвы падскарбія мусілі быць вернуты ў поўным аб’ёме. Сапегі апраўдваліся перад Шчукам, што не могуць заклікаць сваіх прыхільнікаў выказваць падтрымку на з’ездзе, паколькі рэспубліканцы (Коцел) пагражаюць ім фізічнай расправай. Адносна паводзін Агінскага заявілі, што самі шакаваныя з’яўленнем фальшыўкі, у сувязі з чым просяць для жамойцкага старасты мандатаў на сойм. Абвінавачанні ў супрацоўніцтве са шведамі называлі „больш чым хлуснёй, такой жа, як і згаданы дакумент, выдуманай нікчэмнымі людзьмі”[55]. Просьба выдаць мандаты сапраўды была накіравана каралю, што толькі яшчэ больш абвастрыла адносіны і негатыўна адбілася на перамовах[56].
21 кастрычніка на з’ездзе Шчука з пасрэднікамі зноў вымушаны быў агітаваць за свой праект, пераконваючы прысутных, што ён адлюстроўвае больш інтарэсы шляхты ВКЛ, а не Сапегаў. Рэспубліканцы тым часам дамагаліся поўнага складання вялікім гетманам сваіх паўнамоцтваў. Адначасова настойвалі, што ўладанні Сапегам не могуць быць вернуты да таго часу, пакуль усе прэтэнзіі да іх не будуць разгледжаны кампрамісарскім судом. На з’ездзе быў падрыхтаваны вялізны спіс гэтых прэтэнзій, якія ў суме дасягалі 7 млн. злотых[57].
Назаўтра, 22 кастрычніка, сітуацыя толькі ўсклад-нілася. Усю першую палову дня Шчука ў прыватным парадку размаўляў з камісарамі, якія выступалі супраць прапанаваных умоваў, і спрабаваў давесці, што іх па трабаванні супярэчаць праву і самім асновам дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. З пачаткам паседжанняў сітуацыя не змянілася, а жамойцкі харужы Казімір Заранак нават выйшаў з пратэстацыяй, патрабуючы поўнага складання Казімірам Янам Сапегам паўнамоцтваў вялікага гетмана. Шчука ў сваім выступленні прапанаваў заявіць уголас, хто гатовы ўзяць на сябе адказнасць за наступствы і сарваць перамовы. Пасля працяглага маўчання прысутныя пагадзіліся падрыхтаваць свой уласны варыянт праекта[58].
Праект быў дасланы рэспубліканцамі Шчуку ў той жа дзень а 10-й гадзіне ночы, з агаворкай, што гэта іх апошнія патрабаванні. Ён уключаў наступныя пункты: 1) у выпадку вайны са Швецыяй улада над войскам па-ранейшаму павінна належаць генеральнаму палкоўніку нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння Алькеніцкай пастановы (двух гадоў. — Д. В.); потым, у выпадку якой-небудзь іншай вайны, яна будзе перададзена гетману толькі па рашэнні сойма (пры ўмове яго паспяховага завяршэння); 2) вялікі маршалак павінен захаваць свае паўнамоцтвы (месца ў сенаце, раздаванне галасоў, нясенне перад каралём жазла і інш.), за выключэннем судовых, якія пераходзілі пажыццёва (або да павышэння Сапегі) да маршалка надворнага; 3) падскарбі таксама мог па-ранейшаму выконваць свае абавязкі, за выключэннем збору мытных паступленняў, які ў адпаведнасці з Алькеніцкай пастановай быў перададзены на два гады ў арэнду Коцелу з Агінскім і павінен быў заставацца за імі да заканчэння кантракту; 4) вяртанне Сапегам уладанняў павінна адбыцца на працягу пяці тыдняў ад моманту падпісання пагаднення, пры ўмове задавальнення на працягу гэтага тэрміну прэтэнзій усіх несправядліва імі пакрыўджаных, што атрымалі адпаведныя дэкрэты ў Трыбунале ВКЛ у парадку, вызначаным Алькеніцкай пастановай; 5) апека „нойбургскіх уладанняў” застаецца Радзівілам у адпаведнасці з Алькеніцкай пастановай; 6) падзел іўеўскіх уладанняў Сапегаў паміж параненымі і нашчадкамі забітых ў Алькеніцкай бітве застаецца ў сіле; 7) застаюцца ў сіле таксама ўсе астатнія рашэнні, якія ўключае ў сябе Алькеніцкая пастанова[59].
Шчука адказаў на ўсе гэтыя прапановы, што „пагадненне не толькі не рухаецца наперад, але ідзе назад”, паколькі раней рэспубліканцы былі не супраць вяртання Сапегам міністэрскіх урадаў, а праблема была толькі ў паўнамоцтвах вялікага гетмана. Падканцлер быў настроены ўжо на развітанне, але яго пераканалі паправіць у сваім праекце некаторыя пункты, спадзеючыся, што Сапегі іх таксама прымуць[60].
У выніку наступны варыянт праекта Шчукі ўтрымліваў далейшыя саступкі на карысць рэспубліканцаў. Першы пункт, наконт вяртання Сапегам уладанняў, захоўваўся ў ранейшым выглядзе. Другі, якім вярталіся ўрады, быў прыняты ў рэспубліканскай рэдакцыі: войска заставалася пад камандаваннем Вішнявецкага не проста да сканчэння тэрміну дзеяння Алькеніцкай пастановы, але, у выпадку вайны, і пасля гэтага, і магло быць перададзена Сапегу толькі па рашэнні сойма. У трэцім пункце замест Галоўнага Трыбунала для разгляду прэтэнзій да Сапегаў і іх даўгоў быў прапанаваны кампрамісарскі суд, які павінен быў пачаць працу ў Горадні праз два тыдні пасля рэляцыйных соймікаў. Для гэтага рэспубліканцы зараз жа на з’ездзе павінны прызначыць са свайго боку шэсць суддзяў з ліку незацікаўленых асобаў, якія не маюць да Сапегаў ніякіх прэтэнзій; столькі ж са свайго боку прызначаць Сапегі. Акрамя таго, бакі абяруць яшчэ адну (трынаццатую) асобу за маршалка. Суд павінен прымаць рашэнні большасцю галасоў і судзіць на ўзор Трыбунала. У чацвёртым пункце пакідалася прапанова стварэння камісіі на чале з біскупам Бжастоўскім для вырашэння пытання апекі „нойбургскіх” уладанняў. Пяты пункт захоўваўся ў ранейшым выглядзе (вяртанне ранейшым уладальнікам спрэчных маёнткаў, адабраных у Сапегаў, і вяртанне доўгу з чарэйскіх уладанняў) з той толькі розніцай, што Сапегі маглі аспрэчыць гэтыя рашэнні не ў Трыбунале, а на згаданым вышэй кампрамісарскім судзе. Апошнія чатыры пункты пакідаліся без зменаў: скарбовыя кантракты захоўваліся ў сіле да сойма; крыўды ўзаемна дараваліся; у выпадку парушэння пагаднення кароль сваімі ўніверсаламі склікаў паспалітае рушанне (як гарантыя ад помсты); на сойме пагадненне зацвярджалася канстытуцыяй[61]. Частка рэспубліканцаў, аднак, не хацела адступаць ад ранейшых патрабаванняў. Спрэчкі працягваліся да ночы, калі нарэшце было вырашана паслаць гэты праект Сапегам з той умовай, што гэта канчатковы варыянт і далейшых саступак не будзе[62]. Аднак пры гэтым, як вынікае, нават на яго не было ўсеагульнай згоды. Пазней у гэтым праекце была зроблена невялікая папраўка: пасля слоў пра гарантыі ад магчымай помсты была ўстаўлена фраза „пасля вяртання верхавенства і ўлады” для канкрэтызацыі, пра каго ідзе размова[63].
На гэты раз Сапегі пайшлі насустрач, прыняўшы, хаця і з агаворкамі, кампрамісарскі суд, найвышэйшую камісію па „нойбургскіх” уладаннях і інш. Больш падрабязна іх пазіцыя выкладзена ў лісце да Шчукі ад 24 кастрычніка. Напачатку было катэгарычна заяўлена, што Алькеніцкая пастанова не можа быць прынята імі ні цалкам, ні часткова. Магнаты лічылі, што ў іх больш падставаў хвалявацца за сваю бяспеку, таму прапанавалі перадаць войска да сойма палявому гетману Юзафу Багуславу Слушку (замест Вішнявецкага. — Д. В.) ці якой-небудзь іншай нейтральнай асобе. Выказвалася згода замест Трыбунала на кампрамісарскі суд, які б пад час сойма ў Варшаве разглядаў даўгі і прэтэнзіі па спрэчных маёнтках. Апеку „нойбургскіх” уладанняў Сапегі пагаджаліся вынесці на разгляд спецыяльнай камісіі на чале з прымасам Міхалам Радзяёўскім (замест Бжастоўскага. — Д. В.), у якую б увайшлі ў якасці пасрэднікаў віленскі біскуп Бжастоўскі, вармінскі біскуп Залускі і яшчэ дзве ці тры асобы з абодвух бакоў (пры ўмове згоды на такі варыянт таксама „нойбургскага” боку). Скарб павінен быў перайсці ў поўнае распараджэнне падскарбія адразу пасля падпісання дамовы. Апошні абяцаў цалкам выплаціць чарэйскі доўг на згаданым кампрамісарскім судзе ў Варшаве. Далей магнаты пагаджаліся на ўзаемнае дараванне крыўдаў, за выключэннем крымінальных злачынстваў, а таксама прысвоеных прыбыткаў і праведзеных пабораў. Як рэспу блі канцы будуць іх вяртаць — ці кожны паасобку, ці неяк цэнтралізавана — ім прапаноўвалася вырашыць самім. У выпадку парушэння пагаднення кароль і „ўся Рэч Паспалітая” павінны будуць дапамагчы пацярпеламу боку „войскамі і кароннымі ваяводствамі” (замест паспалітага рушання ВКЛ. — Д. В.). Аднак Сапегі ўсё адно выказвалі сумненне, што рэспубліканцы, нават падпісаўшы дамову, не будуць шукаць помсты. Прасілі таксама перадаць усё гэта Раманоўскаму і Пянёнжку, паведаміўшы, што гэта іх апошняе рашэнне. Напрыканцы яшчэ раз вярталіся да пытання выбранага з іх уладанняў за бягучы год чыншу, які павінен быць вернуты ў поўным аб’ёме, а тое, што было прысвоена раней, прапанавалі таксама вынесці на кампрамісарскі суд[64].
Канчаткова праект пагаднення пасля ўнесеных Сапегамі паправак выглядаў наступным чынам: 1) вяртанне сапежынскіх уладанняў на працягу двух тыдняў, для чаго прызначаецца двухбаковая камісія; 2) вяртанне урадаў і годнасцяў, за выключэннем улады над войскам, якое да сойма пераходзіць пад камандаванне палявога гетмана Слушкі, а ўжо на сойме прымаецца канчатковае рашэнне; 3) вынясенне даўгоў і ўзаемных прэтэнзій на кампрамісарскі суд, які пачне працу праз два тыдні ад пачатку сойма і ў склад якога ўвойдуць па шэсць незацікаўленых асобаў з кожнага боку і дырэктар, выбраны шляхам кампрамісу; перад гэтым касуюцца ўсе выракі, вынесеныя па дадзеных справах пасля Алькенікаў; 4) вырашэнне лёсу „нойбургскіх” уладанняў спецыяльнай камісіяй, якая збіраецца ў Варшаве на чале з прымасам Міхалам Радзяёўскім і ў складзе віленскага біскупа Бжастоўскага, вармінскага біскупа Залускага і яшчэ шасці асобаў ад зацікаўленых бакоў; 5) пераход скарбу ў распараджэнне падскарбія, які са свайго боку прызнае ўсе асігнацыі па заключаных рэспубліканцамі скарбовых кантрактах; 6) усеагульная амністыя і дараванне крыўдаў, за выключэннем крымінальных, а таксама шкоды, нанесенай сапежынскім уладанням, якая павінна быць кампенсавана, што асабліва датычыла прысвоенага нядаўна чыншу (наконт ранейшых пабораў за Сапегамі захоўваецца права дамагацца іх вяртання праз кампрамісарскі суд); 7) гарантыя ад помсты ці парушэння каэквацыі ў выглядзе ўзброенай дапамогі з боку караля, кароннага войска і польскай шляхты; 8) зацвярджэнне пагаднення канстытуцыяй і перадача яго ў друк[65].
25 кастрычніка Шчука агучыў пазіцыю Сапегаў перад удзельнікамі з’езда. Спадзявацца, што частковыя саступкі зробяць праект цалкам прымальным для рэспубліканцаў, не выпадала, але прынамсі яны дазвалялі рухацца далей[66]. Аднак нічога падобнага не адбылося. Пачаліся галасы супраць далейшых перамоваў. Шчука, якому дапамагаў і Вішнявецкі, да трэцяй гадзіны дня пераконваў удзельнікаў пагадзіцца хаця б на яго праект і паведаміць пра гэта Сапегам, каб на іх лягла віна за зрыў перамоваў. Але ўсё было дарэмна: праціўнікі пагаднення заявілі, што „ад сваіх пунктаў не адступяць і пойдуць з імі да Рэчы Паспалітай” (на сойм). Пачаліся пагрозы на адрас тых, хто спрыяў Сапегам, у тым ліку, верагодна, пасрэднікаў[67]. Урэшце падканцлер занатаваў на адвароце свайго апошняга праекта: „Рвецца згода на тым, каб [Сапега] паклаў булаву”, дадаўшы ніжэй: „Ці варта пералічыць, хто [вінаваты]: 1. Яго міласць пан харужы літоўскі (магчыма, жамойцкі. — Д. В.); 2. Яго міласць пан [Крыштаф Дамінік Пузына], упіцкі стараста; 3. Яго міласць пан [Людвік Якуб] Хамінскі, ашмянскі камісар; 4. [Грыгорый Юзаф Катовіч], гарадзенскі харужы (апошні пункт выкраслены. — Д. В.)”[68].
Пасля зрыву перамоваў заставалася толькі лімітаваць з’езд і раз’ехацца. Ужо 25 кастрычніка быў гатовы адказ на каралеўскую інструкцыю для Шчукі, дзе лёс перамоваў згадваўся ў агульных рысах, а ўся ўвага была засяроджана на апошніх пунктах, якія датычылі каралеўскіх інтарэсаў. Наконт паступленняў з Шавельскай эканоміі рэспубліканцы прасілі караля „цярпліва пачакаць” да сойма. Мытныя паступленні па скарбовых кантрактах, як было заяўлена, пайшлі на войска, і адміністратары цяпер іх выплаціць не могуць, у сувязі з чым прасілі адтэрміноўкі на год, да канца кантракту. Таксама было заяўлена, што каралеўскі кантракт на арэнду мытні Лехман не датрымаў (толькі за першы квартал 1701 г.), у чым сам вінаваты, але ўнесеная сума будзе яму вернута. Клапаціцца ж пра вяртанне Лехману сапежынскіх даўгоў (вялікага гетмана і маршалка) рэспубліканцы фармальна не павінны і могуць толькі параіць звярнуцца ў Трыбунал ВКЛ[69].
Назаўтра быў падрыхтаваны ліст ад з’езда да каронных ваяводстваў, дзе на пачатку звярталася ўвага на дэспатычныя паводзіны шведаў у Курляндыі і на поўначы ВКЛ. Уся віна за зрыў перамоваў ускладалася на Сапегаў, якія па-ранейшаму „палаюць помстай”, што толькі даказвае „аўтэнтычны дакумент, выяўлены на нашым з’ездзе, уласнымі рукамі іх міласцяў падпісаны, складзены на дэтранізацыю караля яго міласці <…> і на ўвядзенне шведаў” (копія прыкладалася). Аднак, адклаўшы гэты „доказ” да сойма, рэспубліканцы, з іх слоў, па-ранейшаму былі гатовы да перамоваў і нават пагаджаліся на скасаванне накладзеных на Сапегаў пакаранняў, адмову ад прэтэнзій па нібыта прысвоеных падатках, на вяртанне ўладанняў і ўрадаў (з затрыманнем хіба што апошніх на пэўны час дзеля ўласнай бяспекі), абы толькі былі задаволеныя прэтэнзіі да Сапегаў з боку крэдытораў, якія ацэньваліся ўжо на 8 млн. злотых. Але потым пераканаліся, што супрацоўніцтва Сапегаў са шведамі працягваецца, і што тыя ўжо нібыта нават прынялі шведскую пратэкцыю, каб аднавіць сваё панаванне ў ВКЛ, і таму наўмысна адкідалі ўсе прапановы і саступкі[70]. Звяртае на сябе ўвагу велізарная па тых часах сума прэтэнзій да Сапегаў. Нават калі мела месца пэўнае перабольшанне, усё адно можна канстатаваць, што напярэдадні Алькенікаў Сапегі былі на мяжы банкруцтва. Такімі былі кошты падтрымання палітычнай геге моніі і палітыкі, накіраванай на пашырэнне ўладанняў[71].
26 кастрычніка Гарадзенскі з’езд быў лімітаваны. У акце лімітацыі віна за зрыў перамоваў зноў жа ўскладалася на Сапегаў. Потым былі пералічаны іншыя справы, якія абмяркоўваліся на з’ездзе. Была прызначана камісія для праверкі разлікаў з войскам, выпраўлены тарыф гіберны і скасаваны папярэдні варыянт, прыня ты пад Алькенікамі. Былі звольнены ад гіберны ўла данні духавенства, гарады Магілёў, Горадня і Ліда (у адпаведнасці з соймавымі канстытуцыямі) і шэраг прыват ных асобаў. Тое самае датычыла рэпартыцыі войска ВКЛ (раскладкі на паветы): прынятая пад Алькенікамі касавалася, а замест яе зацвярджалася новая. Таксама ў акт лімітацыі былі ўнесены некаторыя рашэнні па ўладаннях былых сапежынцаў: Яну Шрэтэру (Шротэру), скарбнаму ВКЛ, былі вернуты Раклішкі ў Лідскім павеце, а Ізабэла Алена з Палубінскіх, жонка Юрыя Станіслава Сапегі, якая выплаціла на войска ВКЛ 120 тыс. злотых, была зацверджана ў сваіх спадчынных уладаннях. З’езд быў лімітаваны да 6 сакавіка 1702 г.[72]. Аднак узнавіць яго ў гэты час не атрымалася з-за пагрозы шведскага наступлення. У сувязі з паспешным заканчэннем Гарадзенскага з’езда акт яго лімітацыі падпісала адносна мала ўдзельнікаў (гл. дадатак 1)[73]. На развітанне выступіў Ян Хрызастом Пянёнжак, які выказаў шкадаванне, што Алькеніцкая пастанова стала краевугольным каменем, аб які разбіліся намаганні пасрэднікаў, а таксама надзею, што перамовы будуць працягнуты на сойме і скончацца пагадненнем[74]. Зрэшты, і самі рэспубліканцы, як вынікае з акта лімітацыі і лістоў да каронных ваяводстваў, фармальна не адмаўляліся ад іх узнаўлення.
Вішнявецкі пасля з’езда затрымаўся ў Горадні, каб скончыць рэпартыцыю (фармальна ўжо зацверджаную!)[75]. 1 лістапада войска з-пад Горадні было накіравана на кватэры[76]. Акрамя Вішнявецкага, затрымаліся таксама Ко цел і Пацей. Астатнія лідары і большасць удзельнікаў хутка раз’ ехаліся. Аказалася, што праблема знайсці ах вотных данесці пра вынікі каралю. Спачатку планавалася, што ў Варшаву паедзе надворны падскарбі Мікалай Францішак Агінскі з лідскім гродскім пісарам Янам Сцы піё нам, але апошні адмовіўся. Тады было прапанава на Юзафу Міхалу Краеўскаму, аршанскаму чашніку і камісару (менавіта на яго і Агінскага імя складзена ін струкцыя), але і той не гарэў жаданнем і так сама ад мо віўся. Урэшце пагадзіўся ехаць ашмянскі камісар, обер-лейтэнант Геранім Важынскі[77].
Інструкцыя паслам да караля змяшчала амаль даслоўны пераказ інструкцыі да каронных ваяводстваў і выкладзеных там аргументаў, потым ішлі розныя прыватныя просьбы. У першую чаргу ўзгадваліся фінансавыя інтарэсы прынца Якуба Сабескага (верагодна, звязаныя з Шавельскай эканоміяй). Перадавалася скарга шляхты Рэчыцкага павета на казакоў, якія нарабілі шмат шкоды на шляху з Украіны ў Інфлянты. Далей ішла скарга данатарыушаў Гарадзенскай, Магілёўскай, Берасцейскай і Аліцкай эканомій на саксонскіх рэвізораў-вайскоўцаў, якія прыраўнялі дробную шляхту да сялян, абкладаючы гібернай і рознымі паборамі. Паслы павінны былі прасіць караля, каб звольніў шляхту і не прызначаў больш саксонцаў у эканамічныя ўладанні. Таксама ішло заступніцтва за саноцкім чашнікам Зыгмунтам Стрыенскім, адміністратарам Гарадзенскай эканоміі, якога саксонцы адхілілі ад кіравання, нягледзячы на кантракт[78].
Паслы прыбылі ў Варшаву 22 лістапада[79]. У адказе Аўгуста ІІ на дадзеную ім інструкцыю спачатку ішлі кампліменты ўдзельнікам з’езда, у тым ліку запэўненне, што кароль не забыўся на падтрымку літоўскай шляхты падчас элекцыі. Далей выказвалася шкадаванне з нагоды правалу перамоваў. Аўгуст звяртаў увагу, што шведы ўсё далей пранікаюць у ВКЛ, і таму „ў гэты час вельмі патрэбнае грамадзянскае адзінства, страшнае ворагам”. Далей заклікаў „прыступаць да згоды і з такой лёгкасцю прыехаць на будучы сойм, каб на самым пачатку sine mora адбылося пажаданае замірэнне”. Кароль паведамляў, што задаволіць інтарэсы Якуба Сабескага, а таксама паставіць перад расійскім царом пытанне кампенсацыі за нанесеныя казакамі шкоды. Што тычылася данатарыушаў, то ў эканамічных уладаннях пасэсія ў прынцыпе забаронена, а калі хтосьці хоча яе там мець, то павінен несці павіннасны цяжар побач з сялянамі. Просьбу пакінуць Стрыенскага адміністратарам кароль абяцаў адкласці на свае скарбовыя суды[80]. У лісце да Шчукі Аўгуст ІІ мог толькі выказаць шкадаванне з нагоды правалу перамоваў і абяцаў прыкласці на сойме ўсе сілы, каб яны скончыліся паспяхова[81].
Прапагандысцкія захады прынялі і Сапегі. 28 кастрычніка яны разаслалі зварот да шляхты, якую спрабавалі пераканаць, што рэспубліканцы таму не захацелі з імі мірыцца, каб „дашчэнту нас загубіць, а з намі і Вялікае Княства Літоўскае вывярнуць, вашым міласцям панам дыктатуру навязаць задумалі”. Таксама інфармавалі, што выдалі некалькім асобам мандаты на сойм. Але разам з тым заклікалі шляхту, каб даручыла паслам дамагацца на сойме пагаднення[82].
Як вядома, пад ціскам каронных сенатараў і паслоў 16 студзеня 1702 г. на сойме такое пагадненне было заключана: рэспубліканцы пагадзіліся без агаворак на вяртанне Сапегам ўрадаў і маёнткаў, усе прэтэнзіі вырашаліся ў судовым парадку, крыўды і шкоды дараваліся (за выключэннем забойства Міхала Францішка Сапегі), а для вырашэння „нойбургскага пытання” стваралася спецыяльная камісія на чале з прымасам[83]. Як бачым, умовы, на якіх была дасягнута згода, набліжаліся да ўмоваў апошняга тыкоцінскага праекта Сапегаў, пры невялікіх саступках з боку апошніх. Тое, што яно аказалася непрацяглым, шмат у чым было прадвызначана зменамі, якія адбыліся за перыяд ад заканчэння Гарадзенскага з’езда да сойма.
Правал гарадзенскіх перамоваў меў выключна негатыўныя наступствы. Адразу са з’езда Агінскі паехаў у Жамойць, рашуча настроены на ўзброены адпор шведам[84]. У канцы лістапада 1701 г. курляндскі князь Фердынанд, як давераная асоба Аўгуста ІІ, прапанаваў расійскаму паслу ў Варшаве Грыгорыю Фёдаравічу Даўгарукаму праект выкарыстання дывізіі Агінскага супраць шведскіх войск у Курляндыі пры адначасовым расійскім наступленні на Інфлянты[85]. 25 снежня 1701 г. царскі пасланнік Павел Нікіфаравіч Гатоўцаў сустрэўся з Агінскім у Коўне і дамовіўся, што той будзе працягваць вайну супраць шведаў узамен за царскае ўзнагароджанне і абяцанне вайсковай дапамогі[86]. На мяжы 1701–1702 г. рэспубліканцы выслалі ў Расію пасольства шукаць дапамогі супраць шведаў, якое, як вядома, прывяло да заключэння пагаднення і ўступлення ВКЛ у Паўночную вайну. У такіх умовах пагадненне, падпісанае ў Варшаве 16 студзеня 1702 г., не мела ўжо практычнага значэння, было хутчэй саступкай польскім палітычным колам. Прычым Сапегі ставіліся да яго аналагічна і нават у сам Аўгуст ІІ ухваліў гэтую дамоўленасць.дзень заключэння пісалі Карлу XII пра намер у хуткім часе прыбыць да яго асабіста[87].
Разам з тым пагадненне засведчыла адсутнасць легітымных падставаў улады рэспубліканцаў, вымушаных адступіць ад „вечнай і непарушнай” Алькеніцкай пастановы і іншых сваіх аднабаковых рашэнняў. У такіх умовах пераход Сапегаў на бок Швецыі і наступнае прызнанне іх здраднікамі было ў пэўным сэнсе ім выгаданым — як адзіны шанец для затрымання ў руках улады і ўсіх здабыткаў. Невыпадкова ў хуткім часе яны стануць у Рэчы Паспалітай фактычна „партыяй вайны”, найбольш адданымі прыхільнікамі каралеўскай палітыкі. Як можна меркаваць, пачатак такому курсу быў пакладзены на Гарадзенскім з’ездзе па ініцыятыве радыкальнага крыла групоўкі на чале з Агінскім.
Дадатак 1. Удзельнікі Гарадзенскага з’езда 1701 г.[88]
Дырэктар:
генеральны палкоўнік Міхал Сервацый Вішнявецкі[89]*
Сенатары і цэнтральныя ўраднікі:
канцлер ВКЛ Караль Станіслаў Радзівіл, віленскі біскуп Канстанцый Казімір Бжастоўскі[90]а, жамойцкі стараста Грыгорый Антоній Агінскіа, троцкі кашталян Міхал Казімір Коцела*, віцебскі кашталян Казімір Аляксандр Пацейа, жамойцкі біскуп Ян Крышпін-Кіршэнштэйн, інфлянцкі кашталян Уладзіслаў Францішак Берг, надворны падскарбі ВКЛ Мікалай Францішак Агінскіа*, мечнік ВКЛ Марцыян Міхал Агінскіа* (але на папярэднім Віленскім з’ездзе — як віцебскі камісар), стражнік ВКЛ Людвік Канстанцый Пацейа*, рэферэндар ВКЛ Ян Уладзіслаў Бжастоўскіа.
Павятовыя камісары:
віленскі стольнік Стафан Казімір Хамінскі (віленскі камісар), лідскі падкаморы Уладзіслаў Нарбут (лідскі камісар)а*, лідскі земскі пісар Міхал Ян Александровіч (лідскі камісар)*, лідскі гродскі пісар Ян дэ Кампа Сцыпіён (лідскі камісар), ашмянскі харужы pro tunc Людвік Якуб Хамінскі (ашмянскі камісар), Геранім Важынскі (ашмянскі камісар)*, вількамірскі зем скі суддзіч Францішак Ігнацый Казімір Шырвінскі (вількамірскі камісар)а*, браслаўскі маршалак Казімір Уладзіслаў Бяганскі (браслаўскі камісар)а, ужвенцкі старас та Дамінік Война (троцкі камісар), упіцкі стольнік Базылі Корвін-Крукоўскі (троцкі камісар), гарадзенскі падстолі Аляксандр Левальт-Язерскі (гарадзенскі камісар)*, гарадзенскі земскі суддзя Крыштаф Віктарыян Юндзіл (гарадзенскі камісар), гарадзенскі харужы і судовы падстараста Грыгорый Юзаф Катовіч* (быў, верагодна, гарадзенскім камісарам, прынамсі, у такім статусе браў удзел у папярэднім Віленскім з’ездзе), ковенскі стольнік Юрый Дамінік Даўмонт (ковенскі камісар)а*, упіцкі падстолі Караль Павел Белазор (упіцкі камісар), жамойцкі харужы Казімір Заранак (жамойцкі камісар)а, новагародскі стольнік Павел Міхал Вонгль-Свідэрскі (нова гародскі камісар), ваўкавыскі войскі Геранім Калан тай (ваўкавыскі камісар), ваўкавыскі гродскі суддзя Лявон Казімір Хлусевіч (Хлусовіч) (ваўкавыскі камісар), ашмянскі земскі пісар Стафан Ян Слізень (слонімскі камісар)а*, менскі харужы Ян Юрый Завіша (менскі камісар)*, рэчыцкі маршалак Антоній Юдзіцкі (рэчыцкі камісар)*, рэчыцкі маршалковіч Пётр Юдзіцкі (рэчыцкі камісар), полацкі харужы Крыштаф Бенядзікт Неміровіч-Шчыт (полацкі камісар)а, полацкі пісар (?) Міхал Рыпінскі (полацкі камісар), віцебскі скарбнік Казімір Саковіч (віцебскі камісар)*, аршанскі чашнік Юзаф Міхал Ясенчык-Краеўскі (аршанскі камісар), краснасельскі стараста Казімір Кміціц (аршанскі камісар)а, мсціслаўскі харужы Марцыян Дамінік Валовіч (мсціслаўскі камісар)а, Андрэй Казімір Война-Аранскі* (падпісаў акт лімітацыі як мсціслаўскі камісар, але не быў ім[91]), берасцейскі падсудак Мікалай Казімір Махвіц* (берасцейскі камісар), смаленскі харужы Станіслаў Эйдзятовіч (смаленскі камісар), старадубскі харужы Андрэй Мікалай Гімбут (старадубскі камісар), інфлянцкі чашнік Ян Плятэр (інфлянцкі камісар)*, аршанскі палкоўнік Сімяон Друцкі-Любецкі (статус невядомы, магчыма, аршанскі камісар), упіцкі стараста Крыштаф Дамінік Пузына (статус невядомы, магчыма, упіцкі камісар), інстыгатар ВКЛ і ка ралеўскі сакратар Станіслаў Ян Рукевіч[92], віленскі падстолі і сурагатар Міхал Рафал Шумскіа (віленскі камісар, але, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічаў, хаця дадатак да інструкцыі віленскім камісарам складзены ў тым ліку на яго імя).
[1] Postanowienie generalne stanów W. X. L., wieczne i nigdy nienaruszone, na zieździe walnym <…> pod Olkinikami uchwalone. Wilno, 1700. K. E1.
[2] Лімітацыя ў дадзеным выпадку была актам, хутчэй, фармальным. Акты лімітацыі, з улікам унясення ў іх вялікай колькасці рашэнняў, якія прымаліся на з’ездах, нагадвалі больш выніковыя пастановы. Пасля Гарадзенскага прайшлі яшчэ два такія з’езды: у Ружанах (снежань 1702 г.) і ў Вільні (сакавік 1703 г.). Кола іх удзельнікаў істотна адрознівалася.
[3] Рахуба А. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сіс-тэме Рэчы Паспалітай. Мінск, 2008. С. 356–360.
[4] Archiwum Głowne Akt Dawnych w Warszawie (AGAD), Archiwum Radziwiłłów (AR), dz. V, sygn. 5359/I, k. 109 (Я. А. Гардына да К. С. Радзівіла, 31 жніўня 1701 г.).
[5] Biblioteka Naukowa Polskiej Akademii Umiejętności i Polskiej Akademii Nauk w Krakówie (BPANKr.), Rkps. 6122, k. 128–134 (Акт лімітацыі Віленскага з’езда, 12 жніўня 1701 г.). Гарадзенскі з’езд 1701 г. і сапежынска-рэспубліканскія пера-мовы, што на ім вяліся, нягледзячы на іх важнае значэнне для разумення працэсаў, якія папярэднічалі ўступленню Рэчы Паспалітай у Вялікую Паўночную вайну, да сённяшняга дня не былі апрацаваныя ў поўнай меры. Даследчыкі звярталіся да іх двойчы. На перамовы паміж групоўкамі звярнуў увагу ў сваёй доктарскай дысертацыі П. Смалярэк, ён выкарыстаў частку дакументаў з архіва Станіслава Антонія Шчукі, якія трапілі потым да Патоцкіх і сёння захоўваюцца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве (AGAD, Archiwum Publiczne Potockich). Гл.: Smolarek P. Rzeczpospolita wobec wojny północnej (1699–1702). Maszynopis pracy doktorskiej w Archiwum Uniwersytetu Jagiellońskiego, 1950 r. S. 206–211. Аднак большасць матэрыялаў з архіва Шчукі недатаваная, і без прыцягнення дадатковага кола крыніц паслядоўна ўзнавіць ход перамоваў праблематычна. А. Рахуба ў сва-ёй вядомай манаграфіі спыніўся на акце лімітацыі Гарадзенскага з’езда і мімаходзь згадаў пра перамовы: Рахуба А. Вялікае Княства Літоўскае… С. 359–360.
[6] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5359/I, k. 140 (Я. А. Гардына да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 2 верасня 1701 г.).
[7] Adlerfeld G. Histoire militaire de Charles XII, roi de Svede: en 3 t. Paris, 1741. T. I. P. 100; Nordberg J. A. Histoire de Charles XII, roi de Suéde: en 3 t. A la Haie, 1748. T. I. P. 185; Rachuba A. Sapieha Kazimierz Jan Paweł // PSB. 1994. T. XXXV/1. Z. 144. S. 44.
[8] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5359/I, k. 147 (Я. А. Гардына да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 8 верасня 1701 г.).
[9] Тамсама, k. 147–148, 158–159.
[10] AGAD, Archiwum Publiczne Potockich (APP), sygn. 55, t. I, k. 604 (Аўгуст ІІ да С. А. Шчукі, з Варшавы, 13 верасня 1701 г.).
[11] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5143, k. 21–22 (Я. Германоўскі да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 18 верасня 1701 г.).
[12] Тамсама, k. 25 (Я. Германоўскі да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 29 верасня 1701 г.).
[13] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 612–615 (Інструкцыя Аўгуста ІІ для С. А. Шчукі на Гарадзенскі з’езд, 27 верасня 1701 г.).
[14] Тамсама, k. 606–607 (Крэдэнс Аўгуста ІІ для С. А. Шчукі, як свайго камісара на Гарадзенскі з’езд, Варшава, 28 верасня 1701 г.).
[15] Российская национальная библиотека в Санкт-Петербурге. Рукописное отделение (РНБ. Рук. отд.). Ф. 957, Pol. F. IV. 257, c. 9–9об. (Копія ўніверсала Аўгуста ІІ, Варшава, 28 верасня 1701 г.).
[16] Biblioteka Polskiej Akademii Nauk w Kórniku (BPANKórn.), Rkps. 2215, k. 40–40v (Копія ліста Аўгуста ІІ да сенатараў ВКЛ, Варшава, 28 верасня 1701 г.); Biblioteka Zakładu Narodowego im. Ossolińskich we Wrocławiu (BOss.), Rkps. 233/II, s. 669 (Тое самае).
[17] BOss., Rkps. 233/II, s. 670 (Копія ліста Аўгуста ІІ да ўраднікаў ВКЛ, 28 верасня 1701 г.); BPANKórn., Rkps. 2215, k. 40 (Тое самае, б. д.).
[18] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5143, k. 25 (Я. Германоўскі да К. С. Ра-дзівіла, з Варшавы, 29 верасня 1701 г.).
[19] Тамсама, sygn. 11645, k. 31–32 (Я. Х. Пянёнжак да К. С. Радзівіла, 19 верасня 1701 г.).
[20] Тамсама, sygn. 5143, k. 25 (Я. Германоўскі да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 29 верасня 1701 г.).
[21] Biblioteka Muzeum Narodowego im. Czartoryskich w Krakówie (BCzart.), Rkps. 2115, s. 82–83 (Копія ліста К. Я. і Б. П. Сапегаў на Гарадзенскі з’езд, б. д., перад 26 верасня 1701 г.).
[22] AGAD, APP, sygn. 73, t. I, k. 274–275 (пункты К. Я. і Б. П. Сапегаў для пасрэднікаў на Гарадзенскі з’езд, Тыкоцін, 24 верасня 1701 г.).
[23] Тамсама, sygn. 55, t. I, k. 672–679 (Б. П. Сапега да С. А. Шчукі, з Тыкоціна, 25 верасня 1701 г.).
[24] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5143, k. 25 (Я. Германоўскі да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 29 верасня 1701 г.).
[25] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 626 (пункты ex parte Сапегаў, прапанаваныя Я. Е. Пшэбяндоўскім, 26 верасня). У канцы праекта прыпіска з шэрагам пунктаў, не зусім выразна прапісаных і, напэўна, не разлічаных на рэспубліканцаў (хутчэй абяцанні для заахвочвання Сапегаў), у тым ліку: 1) дапамога вялікаму гетману на сойме пад час справаздачы і кампенсацыя пакрыўджаным праз прызнанне ім пэўнай сумы; 2) спрыянне ў „нойбургскай справе” як наконт апекі, так і наконт прызнання кантракта на набыццё гэтых уладанняў; кампенсацыя жонцы (магчыма, Юрыя Станіслава Сапегі, — за шкоды нанесеныя яе ўладанням. — Д. В.); 3) пячаткі facilitas confidentia (? — Д.В.); 4) абяцанне не пакрываць віленскага каноніка Белазора, падазраванага ў арганізацыі забойства Міхала Францішка Сапегі; 5) узнагароджанне ў памеры 100 тыс. за шкоды сапежынскім і „нойбургскім” уладанням.
[26] Тамсама, k. 681–682 (Б. П. Сапега да С. А. Шчукі, з Тыкоціна, 3 кастрычніка 1701 г.).
[27] Lietuvos Valstybės istorijos archyvas (LVIA), SA, b. 4716, l. 1216–1279v (дадатак да інструкцыі камісарам Віленскага павета, дадзены на рэляцыйным сойміку 30 жніўня 1701 г.); Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску (НГАБ), ф. 1729, воп. 1, спр. 5, арк. 694–694адв. (дадатак да інструкцыі камісарам Мсціслаўскага ваяводства, дадзены на фіскальных судах Андрэю Казіміру Войну-Аранскаму, як пасланніку на Гарадзенскі з’езд). Дадаткі датычылі галоўным чынам выпраўлення тарыфа гіберны.
[28] AGAD, AR, dz. VI, sygn. II-79, s. 46.
[29] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5143, k. 28 (Я. Германоўскі да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 9 кастрычніка 1701 г.).
[30] Biblioteka Zakładu Narodowego im. Ossolińskich we Wrocławiu (BOss.), Rkps. 2023/ІІ, s. 100–101 (з Горадні, 10 кастрычніка 1701 г.).
[31] BCzart., Rkps. 195, nr 72, s. 271–274 (прамова С. А. Шчукі на Га ра дзенскім з’ездзе, 12 кастрычніка 1701 г.); тое самае: BOss., Rkps. 233/II, s. 367–370; Lietuvos Mokslų Akademijos centrinė biblioteka (LMAB), f. 148, b. 68, l. 38v–41v; Biblioteka Na ro dowa w Warszawie (BN), Rkps. 6650, s. 588–593; BPANKórn. 394, k. 405–407; AGAD, AR, dz. II, ks. 38, s. 554–559.
[32] BOss., Rkps. 233/II, s. 236–238 (прамова Я. Х. Пянёнжка на Гарадзенскім з’ездзе, 12 кастрычніка 1701 г.); тое самае: BN, Rkps. 6650, s. 593–598; AGAD, AR, dz. II, ks. 38, s. 559–564.
[33] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 101 (з Горадні, 13 кастрычніка 1701 г.).
[34] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 101–103 (з Горадні, 13 кастрычніка 1701 г.).
[35] AGAD, APP, sygn. 55, t, I, k. 690–693 (К. Я. Сапега да С. А. Шчукі, з Тыкоціна, 14 кастрычніка 1701 г.).
[36] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 103–104 (з Горадні, 17 кастрычніка 1701 г.).
[37] BPANKórn., Rkps. 2215, k. 45a–45а v (копія ліста М. К. Коцела да К. К. Бжастоўскага, 12 лістапада 1701 г.). Копія, верагодна, несапраўдная, бо віленскі біскуп Бжастоўскі прысутнічаў на з’ездзе пад час абнародавання „пагаднення” і яму не было патрэбы ўсё гэта распавядаць.
[38] BCzart., Rkps. 195, nr 73, s. 275–277 („Пункты пагаднення паміж домам яснавяльможных іх міласцяў паноў Сапегаў і яснавяльможным яго міласцю панам Грыгорыем Агінскім…”, б. д., выпіс з кніг гарадзенскага гродскага суда); AGAD, APP, sygn. 55, t, I, k. 646–647 (копія, якая засталася ў Шчукі; тэкст месцамі адрозніваецца); тое самае: AGAD, AR, dz. II, ks. 38, k. 578–580; тамсама, dz. II, sygn. 1928, k. 1–2; AGAD, Archiwum Zamojskich (AZ), sygn. 3055, k. 99–100; BN, Rkps. 6650, k. 609; BCzart. 2115, s. 84; LMAB, f. 148, b. 68, s. 53–54.
[39] BPANKórn., Rkps. 2215, s. 45а v.
[40] BCzart., Rkps. 195, nr 73, s. 275.
[41] AGAD, APP, sygn. 55, t, I, k. 682 (Б. П. Сапега да С. А. Шчукі, з Тыкоціна, 3 кастрычніка 1701 г.).
[42] Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego (1666–1721) / wyd. J. Bartoszewicz. Warszawa, 1862. S. 100, 102. Я. Будровіч-Навіцкі на падставе, магчыма, недакладнай інтэрпрэтацыі Завішы вырашыў, што ў Горадні праходзіла трэцяя стадыя перамоваў паміж Сапегамі і Агінскім, хаця, відавочна, перамовы ішлі з рэспубліканцамі ў цэлым. Гэта паслужыла аргументам на карысць тэорыі, што Агінскі ўвесь гэты час трымаўся нейтралітэту і ледзьве не перайшоў на бок Сапегаў і Швецыі: Budrowicz-Nowicki J. Piotr I, August II i Rzeczpospolita 1697–1706. Kraków, 2010. S. 135–136. На нашу думку, эпізод з летнімі перамовамі тлумачыцца тым, што Агінскі спрабаваў весці сваю ўласную гульню, гэта дыктавалася яго непамернымі амбіцыямі, зайздрасцю да Вішнявецкага і намаганнем рабіць усё яму насуперак. Гэтым жа ў пэўнай ступені тлумачацца яго паводзіны на з’ездзе: як толькі Вішнявецкі пачынаў схіляцца да пагаднення, Агінскі ішоў на абвастрэнне. Невыпадкова ў канцы года, перад соймам, яны былі ўжо канчаткова пасвараныя.
[43] AGAD, APP, sygn. 163, t. III, k. 383 (М. Радзяёўскі да С. А. Шчукі, 25 кастрычніка 1701 г.).
[44] AGAD, AR, dz. V, sygn. 5359/I, k. 182 (Я. А. Гардына да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 21 кастрычніка 1701 г.).
[45] AGAD, APP, sygn. 163a, t. 30, k. 101 (Я. Е. Пшэбяндоўскі да С. А. Шчукі, з Варшавы, 22 кастрычніка 1701 г.).
[46] Тамсама, k. 112 (У. К. Длускі да С. А. Шчукі, з Варшавы, 22 кастрычніка 1701 г.); Smolarek P. Rzeczpospolita… S. 211.
[47] AGAD, APP, sygn. 163a, t. 30, k. 139 (У. К. Длускі да С. А. Шчукі, з Варшавы, 24 кастрычніка 1701 г.); Smolarek P. Rzeczpospolita… S. 205.
[48] Тамсама, k. 134 (Я. Е. Пшэбяндоўскі да С. А. Шчукі, з Варшавы, 24 кастрычніка 1701 г.).
[49] Тамсама, k. 405 (Каронны рэгент N. да С. А. Шчукі, з Варшавы, 25 кастрычніка 1701 г.).
[50] Тамсама, k. 139 (У. К. Длускі да С. А. Шчукі, з Варшавы, 24 кастрычніка 1701 г.).
[51] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 104 (з Горадні, 17 кастрычніка 1701 г.).
[52] BOss., Rkps. 233/II, s. 620–622 (праект С. А. Шчукі, прапанаваны на Гарадзенскім з’ездзе, [18 кастрычніка 1701 г.]).
[53] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 104–105 (з Горадні, 17 кастрычніка 1701 г.).
[54] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 637–639 (ліст С. А. Шчукі да Сапегаў з просьбай хуткага і канчатковага адказу [18 кастрычніка 1701 г.]).
[55] Тамсама, k. 640–643 (ліст Сапегаў да С. А. Шчукі, б. д.).
[56] Тамсама, sygn. 163a, t. 30, k. 143 (Я. Е. Пшэбяндоўскі да С. А. Шчукі, Варшава, 27 кастрычніка 1701 г.); AGAD, AR, dz. V, sygn. 5359/I, k. 193 (Я. А. Гардына да К. С. Радзівіла, з Варшавы, 28 кастрычніка 1701 г.).
[57] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 105–106 (з Горадні, 23 кастрычніка 1701 г.).
[58] Тамсама, k. 106.
[59] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 644–645 (пункты пагаднення паміж шляхтай ВКЛ і Сапегамі, 22 кастрычніка 1701 г.); тое самае: LMAB, f. 148, b. 68, s. 54–54v; BOss., Rkps. 233/II, s. 671; BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 106–107; BN, Rkps. 6650, s. 603; AGAD, AR, dz. II, sygn. 1928, k. 3; BCzart., Rkps. 2115, s. 88–89; Smolarek P. Rzeczpospolita… S. 209.
[60] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 107 (з Горадні, 23 кастрычніка 1701 г.).
[61] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 648–650 (камісарскі праект С. А. Шчукі, б. д.); тое самае: AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 659–661; BCzart., Rkps. 2115, s. 85–88; Smolarek P. Rzeczpospolita… S. 210.
[62] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 107 (з Горадні, 23 кастрычніка 1701 г.).
[63] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 651–653 (праект С. А. Шчукі, б. д.).
[64] Тамсама, sygn. 73, t. I, k. 275–278; AGAD, AR, dz. II, ks. 38, s. 571–578; BN, Rkps. 6650, k. 604–609 (копія ліста Сапегаў да С. А. Шчукі, з Тыкоціна, 24 кастрычніка 1701 г.).
[65] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 655–658 (камісарскі праект, папраўлены Сапегамі, б. д.); тое самае: тамсама, k. 662–665; тамсама, sygn. 73, t. I, k. 278–280; AGAD, AR, dz. II, sygn. 1938, k. 1–3; BCzart., Rkps. 2115, s. 89–91; Smolarek P. Rzeczpospolita… S. 210.
[66] У акце лімітацыі з’езда ўзгадана, што рэспубліканцы на чацвёрты дзень пасля падачы ўласнага праекта дачакаліся „дэкларацыі з Тыкоціна” (верагодна, згаданага ліста Сапегаў да падканцлера) і „рэляцыі” Шчукі, што Сапегі „не толькі на гэтыя, ад нас прапанаваныя, але таксама і на пададзеныя ад яснавяльможнага яго міласці пана падканцлера пункты не даюць згоды, але свае, іншыя, складзеныя ad placitum прысылаюць”: BPANKr., Rkps. 6122, k. 142v.
[67] BOss., Rkps. 2023/ІІ, s. 108 (з Горадні, 25 кастрычніка 1701 г.).
[68] AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 654. Застаюцца пэўныя сумненні, хто меўся на ўвазе пад „літоўскім харужым”: Грыгорый Антоній Агінскі са сваім ранейшым урадам ці жамойцкі (не літоўскі) харужы Казімір Заранак (яго „правая рука”). У любым выпадку, усё паказвае на жамойцкага старасту, як галоўнага ініцыятара зрыву перамоваў.
[69] BCzart., Rkps. 2115, s. 103 (адказ на каралеўскую інструкцыю С. А. Шчуку, дадзены на Гарадзенскім з’ездзе 25 кастрычніка 1701 г.); LMAB, f. 148, b. 68, s. 47–48 (тое самае).
[70] AGAD, AR, dz. II, ks. 38, s. 580–582 (копія ліста з Гарадзенскага з’езда да каронных ваяводстваў, 26 кастрычніка 1701 г.); тое самае: тамсама, ks. 36, s. 511; BN, Rkps. 6650, s. 611–614; BCzart., Rkps. 2115, s. 105–108; LMAB, f. 9, b. 6, s. 16v–17a; Ibid., f. 148, b. 68, s. 50v–52.
[71] Пра выдаткі на падтрыманне гегемоніі гл.: Rachuba A. Hegemonia Sapiehów na Litwie jako przejaw skrajnej dominacji magnaterii w życiu kraju // Władza i prestiż. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI–XVIII wieku / pod red. J. Urwanowicza. Białystok, 2003. S. 217–229.
[72] BPANKr., Rkps. 6122, k. 142–147v (акт лімітацыі Гарадзенскага з’езда, 26 кастрычніка 1701 г.); тое самае (копіі): AGAD, AR, dz. II, sygn. 1926, k. 1–11; LMAB, f. 17, b. 133, s. 11–15v; BCzart., Rkps. 2115, s. 92–99; Рахуба А. Вялікае Княства Літоўскае… С. 359–360. 26 кастрычніка, у апошні дзень паседжанняў, Людвіку Канстанцыю і Казіміру Аляксандру Пацеям у адпаведнасці з атрыманымі ў Трыбунале дэкрэтамі было прызнана Дубровенскае графства, адабранае ў Са пегаў: палова — як спадчыннае ўладанне і па лова — за 1 207 000 злотых. Гл.: НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 2, арк. 755 (падаўчы ліст Дубровенскага графства Пацеям, 30 кастрычніка 1701 г.); LMAB, f. 17, b. 133, l. 18 (тое самае); тамсама, l. 17 (універсал М. С. Вішнявецкага да Дуброўны і Дубровенскай воласці, Горадня, 30 кастрычніка 1701 г.).
[73] Параўн. таксама ліст С. Я. Слізня да К. С. Радзівіла ад 28 кастрычніка 1701 г. з Горадні: „… а то ледзьве ў чацвер мы выслухалі перасланы дакументlimitationis; усе раз’ехаліся, мала хто і падпісаў яго”: AGAD, AR, dz. V, sygn. 14573, k. 29.
[74] BOss., Rkps. 233/II, s. 242–243 (прамова Я. Х. Пянёнжка на закрыцці Гарадзенскага з’езда, б. д.); тое самае: LMAB, f. 168, b. 48, s. 57v.
[75] BCzart., Rkps. 2115, s. 110–118 (рэпартыцыя войскаў ВКЛ, прынятая ў Горадні, 27 кастрычніка 1701 г.). Датавана, верагодна, заднім чыслом, бо яшчэ 29 кастрычніка не была гатова: AGAD, AR, dz. V, sygn. 14226, k. 2–3 (В. Сялецкі да К. С. Радзівіла, з Горадні, 29 кастрычніка 1701 г.). Пра сістэму рэпартыцыі гл.: Віцько З. Ураўнаванне правоў // Эн-цыкл. ВКЛ. Т. 3. Мінск, 2010. С. 405.
[76] AGAD, AR, dz. V, sygn. 14226, k. 13–14 (В. Сялецкі да К. С. Радзі ві ла, з Горадні, 1 лістапада 1701 г.); AGAD, APP, sygn. 56, k. 102 (У. К. Длускі з Варшавы да С. А. Шчукі, з Варшавы, 22 лістапада 1701 г.).
[77] AGAD, AR, dz. V, sygn. 14573, k. 30 (С. Я. Слізень да К. С. Радзівіла з Горадні, 28 кастрычніка 1701 г.); тамсама, sygn. 14226, k. 10, 15–16 (В. Сялецкі да К. С. Радзівіла, з Горадні, 29 кастрычніка, 1 лістапада 1701 г.).
[78] LMAB, f. 148, b. 68, s. 48–50v (інструкцыя паслам з Гарадзенскага з’езда да Аўгуста ІІ, 8 кастрычніка (sic) 1701 г.); тое самае, б. д.: BCzart., Rkps. 2115, s. 99–103.
[79] AGAD, APP, sygn. 56, k. 101 (У. К. Длускі з Варшавы да С. А. Шчукі, з Варшавы, 22 лістапада 1701 г.).
[80] AGAD, AR, dz. II, sygn. 1933, k. 1–4 (адказ Аўгуста ІІ на ін-струкцыю паслам з Гарадзенскага з’езда, Варшава, 28 лістапада 1701 г.); тое самае: LMAB, f. 148, b. 68, s. 58–60v.
[81] AGAD, APP, Sygn. 55, t. I, k. 609–610 (Аўгуст ІІ да С. А. Шчукі, з Варшавы, 4 лістапада 1701 г.).
[82] AGAD, AZ, sygn. 3055, k. 102–103 (зварот Сапегаў да шляхты, Тыкоцін, 28 кастрычніка 1701 г.), k.104–105 (тое самае); РНБ. Рук. отд., Ф. 957, Pol. F. IV. 258, c. 1–2 (тое самае).
[83] Diariusz Sejmu Walnego Warszawskiego 1701–1702 / wyd. P. Smolarek. Warszawa, 1962. S. 301–307.
[84] AGAD, AR, dz. V, sygn. 14226, k. 9–16 (В. Сялецкі да К. С. Радзівіла, з Горадні, 29 кастрычніка 1701 г.).
[85] Budrowicz-Nowicki J. Piotr I… S. 319.
[86] Тамсама. S. 320.
[87] Jonasson G. Karl XII: s polska politik 1702–1703. Stockholm, 1968. S. 36.
[88] Спіс складзены на падставе наступных крыніц: BPANKr., Rkps. 6122, k. 147–147v (акт лімітацыі з’езда; подпісы ўдзельнікаў); НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 2, арк. 770–770 адв. (пастанова з’езда аб квітацыі Ізабэлы Алены з Палубінскіх Сапежынай, 23 кастрычніка 1701 г.; подпісы ўдзельнікаў); НГАБ, КМФ-18, спр. 148, арк. 1003–1006 (зацвярджэнне Аўгустам ІІ „дэкрэта” аб вызваленні ад гіберны г. Магілёва, вынесенага 18 кастрычніка 1701 г.; Варшава, 10 студзеня 1702 г.; подпісы ўдзельнікаў); LVIA, SA, b. 49, l. 574–575 (ліст М. С. Вішнявецкага да віленскіх баніфратраў з упісанай у яго пастановай з’езда ад 18 кастрычніка 1701 г. аб вяртанні маёнткаў Я. Шрэтэру; подпісы ўдзельнікаў); LVIA, SA, b. 4716, l. 1276, 1539 (віленскія камісары); Vilniaus Universi-Vilniaus Universiteto Biblioteka, f. 7, sign. 15, 20/5974, l. 1039–1039v (троцкія камісары); НГАБ, ф. 1736, воп. 1, спр. 1, арк. 35 (рэчыцкі камісар); LMAB, f. 17, b. 133, l. 17 (згадка пра К. А. Пацея); AGAD, APP, sygn. 55, t. I, k. 654 (пералік удзельнікаў, якія сарвалі перамовы).
[89] * Удзельнікі, якія падпісалі акт лімітацыі.
[90] а Камісары, прызначаныя Алькеніцкай пастановай.
[91] А. К. Война-Аранскі не быў камісарам, а толькі пасланнікам на з’езд, абраным у Мсціславе на фіскальных судах з даручэннем завезці ў Горадню выпраўлены тарыф гіберны Мсціслаўскага ваяводства. 16 верасня 1701 г. яму быў напісаны дадатак да інструкцыі камісарам (НГАБ, ф. 1729, воп. 1, спр. 5, арк. 694–694адв.). Пазней занёс пратэстацыю ў мсціслаўскі грод скі суд, заявіўшы, што ўдзельнікі з’езда прымусілі яго падпісацца як камісара (тамсама, арк. 1020–1020 адв.).
[92] Подпіс С. Я. Рукевіча сустракаецца толькі пад „дэкрэтам” аб вызваленні ад гіберны Магілёва і ідзе там апошнім, таму, магчыма, не як камісара, а толькі службовай асобы.