БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Том 2 Сшытак 1 (Жнівень 1995)

Артыкулы

Марына Сакалова. Да мэтадалёгіі аналізу грамадзка-палітычных рухаў. C. 3-14

Людміла Дучыц. Балты i славяне на тэрыторыі Беларусі ў пачатку II тыс. н.э. C. 15-30

Аляксандар Смалянчук. Гістарычная сьвядомасьць i ідзалёгія палякаў Беларусі i Літвы пачатку XX ст. C. 31-40

 

Інтэрвію

Зачараваны Вялікім Княствам. Размова з прафэсарам Ю. Бардахам. C. 41-48

 

Пераклады

Ёган Гейзынга. Нацыяналізм у сярэднявеччы. C. 49-64

Аўгуст Нічкэ. Праблематыка гістарычнай антрапалёгіі С. 65-74

 

Архіваліі

Франц Кушаль. Спробы арганізацыі Беларускага Войска пры нямецкай акупацыі Беларусі. Камэнтар Аляксея Ліцьвіна. С. 75-94

 

Новая гістарычная літаратура: агляды i рэцэнэіі

Sherratt, Andrew. What would a Bronze Age world system look like? (Мікола Крывальцэвіч). С. 95-100

Magocsi, Paul Robert. Historical Atlas of Central Europe (Антон Мірановіч). С. 100-104

Serczyk, Jerzy. 25 wieków historii: Historycy i ich dzieła (Альбіна Семянчук). С. 104-107

Рогалев, Александр Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) (Руф Агеева). С. 107-112

Александров Д., Володихин Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII–XVІ в. (Генадзь Сагановіч). С. 112-121

Boockmann, Hartmut. Der Deutsche Orden. Zwölf Kapitel aus seiner Geschichte (Генадзь Сагановіч). С. 121-124

Ekdahl, Sven. Die Schlacht bei Tannenberg 1410 (Генадзь Сагановіч). С. 124-129

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII w. (Генадзь Семянчук). С. 129-132

Сьлюнькова, Інэса. Малавядомая карта верхняга цячэньня Заходняй Дзьвіны XVI ст. (Расьціслаў Боровы). С. 132-134

Kamiński, Czesław; Kurpiewski, Janusz. Katalog monet polskich (1587–1632) (Іван Сінчук). С. 135-138

Waidenberg, Marek. Kwestie narodowe w Europie ŚrodkowoWschodniej (Юры Вашкевіч). 138-142

Eberhart, Piotr. Przemiany narodowościowe na Białorusi (Аляксандар Смалянчук). С. 142-152

 

Хроніка

Першая беларуска-нямецкая канфэрэнцыя гісторыкаў (Захар Шыбека). С. 153-155

Новыя кнігі, атрыманыя рэлакцыяй. С. 156

 

Contents.

Марына Сакалова. Да мэтадалёгіі аналізу грамадзка-палітычных рухаў / Артыкул


Актуальнасьць гістарычна-мэтадалягічнага аналізу сыстэмы грамадзка-палітычных рухаў абумоўленая шэрагам прычынаў. Сярод ix адной з фундамэнтальных ёсьць крызысны стан сучаснай гістарычнай навукі. Яго часам спрабуюць тлумачыць тым, што гістарыяграфія доўгі час мусіла разьвівацца ў рамках марксысцкай парадыгмы, калi шматлікія галіны мінулага выключаліся з поля зроку дасьледчыкаў, а тое, што вывучалася, цярпела ад скажэньняў. Пэўная рацыя ў такіх развагах ёсьць. Але прычына ня толькі ў гэтым. Пасьля адмаўленьня ад мэтадалёгіі марксызму гісторыкі пачалі падазрона ставіцца да ўсіх формаў тэорыі i апынуліся ў палоне фэтышызацыі першакрыніц. Яны быццам забыліся, што гістарычнае дасьледаваньне ня можа мець каштоўных вынікаў без рэфлексіяў на прадмет структураваньня эмпірычных дадзеных, магчымага толькі ў рамках пэўнай тэорыі. Чытаць далей →

Людміла Дучыц. Балты i славяне на тэрыторыі Беларусі ў пачатку II тысячагодзьдзя / Артыкул


У гісторыі не было этнасаў, якія б ня зьмешваліся. Менавіта зьмешваньне заўжды выклікала зьяўленьне народаў. Напрыклад, фармаваньне балгарскай народнасьці ішло ва ўмовах кантактаў паміж славянамі й протабалгарамі, французы зьявіліся ў выніку кантактаў кельтаў, рымлян i германцаў, англічане — кельтаў, рымлян, англаў i саксаў, расейцы — фінаў i славян. Беларускі народ паўстаў у выніку расьсяленьня славян на тэрыторыі пражываньня балтаў i ix зьмешваньня. Гэта прызнана большасьцю археолягаў i вучоных сумежных навук (антрапалёгіі, тапанімікі, гідранімікі, мовазнаўства, анамастыкі, этнаграфіі).

Славяне зьявіліся на нашых землях у сярэдзіне I тысячагодзьдзя, а на Падзьвіньні i ў Панямоньні значна пазьней[1]. Калі на першым этапе міграцыя славян насіла характар ваеннага захопу, то зь цягам часу ix інфільтрацыя ў балцкае асяродзьдзе пайшла i мірным шляхам. Гэты працэс быў вельмі шматгранны. У многіх мясьцінах ён працягваўся амаль да нашых дзён (Абольцы Талачынскага, Гайна Лагойскага раёнаў, ваколіцы Мядзела, Воршы, Дзятлава, Іўя i інш.). Асабліва інтэнсіўнае зьмешваньне балтаў i славян на тэрыторыі Беларусі ішло менавіта ў пачатку II тысячагодзьдзя. Тады ня толькі фармаваўся новы антрапалягічны тып, але й ствараўся сынтэз двух архетыпаў сьвядомасьці. На такой базе i зьявіўся беларускі этнас. Гэта быў час, калі вакол таксама пачыналася складваньне народнасьцяў — палякаў, чэхаў, балгараў, харватаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў i інш.[2]
Чытаць далей →

Аляксандар Смалянчук. Гістарычная сьвядомасьць i ідэалёгія палякаў Беларусі i Літвы на пачатку XX стагодзьдзя


У час рэвалюцыі 1905-1907 г. палякі Беларусі й Літвы нечакана для сябе адчулі, што знаходзяцца ў шматэтнічным грамадзтве, значная частка якога ставіцца да ix варожа. Гэта адчуваньне было зьвязана ў першую чаргу з сацыяльнымі i нацыянальна-культурнымі дамаганьнямі беларускага i літоўскага нацыянальных рухаў. У сацыяльным пляне галоўным зьяўлялася патрабаваньне зямлі. Яно было скіравана супраць польскіх памешчыкаў, якія валодалі больш чым паловай усіх прыватных земляў краю. Нацыянальна-культурныя патрабаваньні, якія закраналі польскія пазыцыі, датычылі ўвядзеньня беларускай i пашырэньня літоўскай мовы ў каталіцкім набажэнстве. Прыняць гэтыя патрабаваньні палякі не маглі. Менавіта польскае землеўладаньне i польскасьць каталіцкага касьцёла зьяўляліся краевугольнымі камянямі польскіх пазыцый у Беларусі й Літве.
Чытаць далей →

Зачараваны Вялікім Княствам. Размова з прафэсарам Ю. Бардахам

У лістападзе 1994 г. споўнілася 80 гадоў вядомаму польскаму гісторыку Юліюшу Бардаху, прафэсару Варшаўскага ўнівэрсытэту, доктару габілітаванаму, сапраўднаму члену Польскай Акадэміі Навук, італьянскай Accademia Nationale dei Lincei, Камісіі Славістычных Студыяў пры Сусьветным Камітэце Гісторыкаў i многіх міжнародных навуковых таварыстваў. Сёлета адзначаецца 60 гадоў яго навуковай дзейнасьці.

Можна безь перабольшаньня сказаць, што прафэсара Ю.Бардаха ведаюць у навуковым сьвеце цэлай Эўропы. Гэта сапраўды выдатны вучоны, цікавы сваёй шматграннасьцю, унівэрсальнасьцю. Найперш ён мэдыевіст i гісторык права. Але пры гэтым у дыяпазоне дасьледчыцкіх інтарэсаў прафэсара i новачасная праблематыка, i нават XX ст. Ю.Бардах належыць да кола.тых, хто ўнікліва дасьледуе крыніцы, i ў той жа час гэта аўтар шматлікіх падручнікаў, шырокіх сынтэзаў па гісторыі дзяржавы й права. Вучоны аднолькава сур’ёзна займаецца i мэтадалёгіяй дысцыпліны, i гісторыяй гістарыяграфіі. Ён — патрабавальны крытык i сьмелы палеміст, актыўны папулярызатар гісторыі й выдатны дыдактык, арганізатар унівэрсытэцкай навукі.
Чытаць далей →

Ёган Гейзынга. Нацыяналізм у сярэднявеччы


Нацыяналізм у сярэднявеччы[1]

Выдатны галяндзкі гісторык культуры Ёган Гейзынга (1872-1945) аспрэчвае погляд Ганса Кона, быццам у сярэднія вякі нацыяналізму не было. На самай справе, сцьвярджае Гейзынга, сучасны нацыяналізм адрозьніваецца ад сярэднявечнага толькі тым, што першы «больш відавочны». На думку дасьледчыка, падмурак нацыяналізму быў закладзены яшчэ ў 1100 г., i да сыходу сярэднявечча пачуцьці, зьвязаныя зь ім, атрымалі трывалую глебу ва ўсіх рэгіёнах эўрапейскай супольнасьці.
Чытаць далей →

Аўгуст Нічкэ. Праблематыка гістарычнай антрапалёгіі


Тлумачэньні да дасьледаваньня гісторыі дзяцінства i юнацтва[1]

Тыя, што сёньня гавораць пра гістарычную антрапалёгію, не заўсёды маюць на ўвазе адно й тое ж.

Некаторыя гісторыкі выкарыстоўваюць слова антрапалёгія ў англа-саксонскім сэнсе. Яны мысьляць пры гэтым навуку, якая раней у Нямеччыне называлася этналёгіяй. Гэтыя гісторыкі зьвяртаюцца да гістарычных крыніцаў з тымі пытаньнямі, якія звычайна ставяць этнолягі. Так яны дасьледуюць штодзённае жыцьцё, структуру сям’і, выхаваньне дзяцей, формы шлюбу, працоўныя навыкі. Паколькі яны вывучаюць грамадзтвы мінулага, іхняя праца мае гістарычны характар; вынікі гэтай працы мусяць дапаўняць апісаньне й аналіз палітычных падзей i эканамічных працэсаў[2].
Чытаць далей →

Франц Кушаль. Спробы арганізацыі Беларускага Войска пры нямецкай акупацыі Беларусі. Камэнтар Аляксея Ліцьвіна


Працяг. Пачатак у Т.1 Сш.1.

Немцы ахвотна згадзіліся на адчыненьне афіцэрскага курсу: ім было цікава бачыць, ці патрапляць беларусы арганізавацца самі i ці знойдзецца ў ix належная колькасьць афіцэраў. На першы курс было вырашана паклікаць 100 афіцэраў. Яшчэ перад першым жніўнем афіцэры пачалі прыбываць на курс, i ў дзень адчыненьня курсу ix было ўжо больш як сто.

Курс адчынілі вельмі ўрачыста. Заля была ўпрыгожаная дзяржаўнымі сьцягамі i эмблемамі беларускімі i нямецкімі. Быў апрацаваны цэлы цырыманіял адчыненьня. Афіцэраў выстраілі роўнымі шэрагамі. На ўрачыстасьць прыбылі: Генэральны Камісар Беларусі Вільгельм Кубэ з сьвітаю, Камандуючы войскамі Менскае акругі з штабам, найвышэйшыя прадстаўнікі нямецкае паліцыі i CC, i выдатнейшыя прадстаўнікі беларускага грамадзства. Я здаў рапарт д-ру Ермачэнку як Галоўнаму Каманданту БСА. Генэральнаму Камісару Беларусі здаў рапарт нямецкі капітан Кумэр, апякун афіцэрскага курсу зь нямецкага боку. Першы сказаў доўгую прамову д-р Ермачэнка, пасьля яго яшчэ даўжэйшую сказаў Галоўны Камісар Беларусі Кубэ. У сваёй прамове Кубэ называў нашых афіцэраў сваімі сябрамі i абяцаў ім будучыню ў беларускім войску, якое, безумоўна, пры нямецкай дапамозе зарганізуецца. Пасьля прамовы Кубэ, д-р Ермачэнка ўзьнёс Беларускі Нацыянальны Сьцяг перад Пагоняй i партрэтам Гітлера i гэтым курс уважаўся адчыненым. Кубэ прайшоў уздоўж фронту афіцэраў, пры чым азнаёміўся з афіцэрамі. Склад афіцэраў пад поглядам веку быў вельмі розны, найстарэйшы афіцэр меў 68 год, а наймалодшы 20. Гэтаму Кубэ асабліва дзівіўся, ацэньваючы патрыятызм беларусаў, дзе дзед i ўнук разам пайшлі ў шэрагі войска. Настрой сярод афіцэраў i гасьцей быў незвычайна ўрачысты. Урачыстасьць закончылася супольным абедам. Пры абедзе афіцэры прамаўлялі, пры гэтым асабліва падкрэсьлівалі сваю адданасьць справе. «Няхай жыве Незалежная Беларусь» — бесьперапынку гучэла на залі. Чытаць далей →

Sherratt, Andrew. What would a Bronze Age world system look like? (Мікола Крывальцэвіч)


SHERRATT, ANDREW. What would a Bronze Age world system look like? // Journal of European Archaeology. 1993, Autumn, Vol. 1.2, S. 1-57.

У 1993 г. была створана Эўрапейская Асацыяцыя Археолягаў (ЕАА), i тады ж пачаў выходзіць часопіс ЕАА «Journal of European Archaeology». Гэтае выданьне, як сказана ў прадмове, «спрабуе спрыяць адкрытым дыскусіям археолягаў, далучаных да агульнаэўрапейскай ідэі, у якой усё больш месца адводзіцца камунікаваньню цераз дзяржаўныя межы, а таксама выяўляецца вялікая цікавасьць да інтэрпрэтацыйнасьці». На старонках часопіса, акрамя таго, маюць абмяркоўвацца самыя розныя археалягічныя канцэпцыі, тэорыі i нават этычныя праблемы, што паўстаюць у практыцы археалягічных дасьледаваньняў.

Без перабольшаньня, асноўная i найцікавейшая публікацыя згаданага нумара часопіса — гэта вялікі артыкул ангельскага археоляга Эндру Шэрата, у якім дасьледчык імкнецца прасачыць галоўныя асаблівасьці працэсу ўтварэньня эўрапейскай цывілізацыі.
Чытаць далей →

Magocsi, Paul Robert. Historical Atlas of Central Europe (Антон Мірановіч)


MAGOCSI, PAUL ROBERT. Historical Atlas of Central Europe (Гістарычны атляс Цэнтральнай i Усходняй Эўропы). — Toronto, 1993. — 218 P.

У канцы 1993 г. у Таронцкім унівэрсытэце выйшаў «Гістарычны атляс Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы». Яго аўтар — прафэсар гэтага ж унівэрсітэту, дырэктар «Multicultural History Society of Ontario» Пол Робэрт Магоці, — гісторык, выдатны спэцыяліст па гісторыі Ўсходняй Эўропы, які ў сваіх працах ужо абараняў правы малых эўрапейскіх народаў, у тым ліку анэксаваных украінцамі русінаў[1].

«Атляс» прадстаўляе гісторыю гэтай часткі кантынэнту ад V ст. да 1992 г. Геаграфічна праца П.Магоці ахапляе тэрыторыю ад Уралу да паўночна-ўсходняй Італіі, Аўстрыі i ўсходняй часткі Нямеччыны. Дасьледаваньне прадстаўляе ня толькі палітычныя i адміністрацыйныя зьмены, але таксама паказвае шмат асобных праблем: эканамічную розьніцу рэгіёнаў, арганізацыйную структуру цэркваў, школьную сыстэму i ўплывы паасобных культур, дэмаграфічныя зьмены i міграцыі насельніцтва.
Чытаць далей →

Serczyk, Jerzy. 25 wieków historii: Historycy i ich dzieła (Альбіна Семянчук)


SERCZYK, JERZY. 25 wieków historii: Historycy i ich dzieła (25 стагодзяў гісторыі. Гісторыкі i ix творы). — Toruń, 1994. — 448 S.

Папярэдняя манаграфія Е.Сэрчыка «Nowozytna historiografija europejska» (Эўрапейская гістарыяграфія новага часу ад сярэдзіны XV да другой паловы XIX ст.) упершыню выйшла ў 70-х гадах i некалькі разоў перавыдавалася. Прызначанае задаволіць дыдактычныя патрэбы студэнтаў i паўсталае зь лекцыйных тэкстаў аўтара, які 30 год выкладае ў Торуньскім унівэрсытэце, новае выданьне, аднак, выходзіць далёка за межы чыста дыдактычныя i па ахопу матэрыялу, i па тэндэнцыі ў сучаснай польскай i сусьветнай гістарычнай навуцы, якую яно, на наш погляд, адлюстроўвае. A pro po гэтай тэндэнцыі трэба сказаць некалькі слоў.
Чытаць далей →

Рогалев, Александр Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) (Руф Агеева)


РОГАЛЕВ, АЛЕКСАНДР Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории). — Гомель, 1993. — 168 С.

Новая праца беларускага тапаніміста А.Рогалева, аўтара кніг «Сьцежкі ў даўніну» (Менск, 1992), «Географические названия Гомельщины» (Гомель, 1992) i шэрагу іншых публікацый, утрымлівае матэрыял па маладасьледаванай тэме — этнатапаніміі Беларусі. Важная роля этнатапонімаў у дасьледаваньні як уласна моўных зьяў, гэтак i фактаў этнічнай гісторыі, добра вядомая ўсім, хто займаецца анамастыкай. Натуральна, што для гісторыкаў i этнографаў, якія вывучаюць пэўны этнас, этнатапонімы ўяўляюць непасрэдную цікавасьць.
Чытаць далей →

Александров Д., Володихин Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVІ в. (Генадзь Сагановіч)


АЛЕКСАНДРОВ, Д., ВОЛОДИХИН, Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках. Отв. ред. В. Янин. — Москва, 1994. — 134 С.

Кнігу расейскіх гісторыкаў складаюць уводзіны, пяць разьдзелаў i дадатак у выглядзе імяннога паказальніка. На самым яе пачатку аўтары адзначылі, што выданьне «заклікана зьліквідаваць лакуну ў палітычнай гісторыі Полаччыны». I сапраўды, у нас не было яшчэ асобных манаграфічных дасьледаваньняў палітычных аспэктаў мінулага ня толькі Полаччыны, але й іншых земляў сярэднявечнай Беларусі. Шкада толькі, што ў працы гэтая гісторыя зьведзена адно да «найболып вострых момантаў полацка-літоўскіх адносін», або нават да агульных сюжэтаў «адносін літоўска-рускіх». Затое дасьледчыкі паабяцалі рэканструяваць ix «з максымальна магчымай (!) дакладнасьцю» (С.7).
Чытаць далей →