БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Homo historicus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Вільня: ЕГУ, 2008 (Сяргей Грунтоў)


HOMO HISTORICUS 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад рэд. А. Ф. СМАЛЕНЧУКА з удзелам І. М. ДУБЯНЕЦКАй. Вільня: ЕГУ, 2008. — 520 с.

Напрыканцы 2008 г. беларускія чытачы атрымалі новы гістарычны альманах, які выйшаў з непрывычным для Беларусі лацінскім тытулам Homo historicus і прыемна ўразіў сваім аб’ёмам ды якасцю паліграфіі. Назва з прыхаванымі ў ёй дарвінісцкімі алюзіямі падкрэслівала амбіцыі стваральнікаў на тое, каб выданне стала новай прыступкай у развіцці беларускай гістарычнай навукі. На вокладцы ўдакладнена, што гэта „Гадавік антрапалагічнай гісторыі». Такое інтрыгоўнае азначэнне, не вельмі пашыранае ў беларускім гуманітарным дыскурсе, выклікала ў першую чаргу цікавасць да прадмовы, бо менавіта яна павінна паказаць, як разумеюць самі стваральнікі свае мэты і месца новага выдання ў гістарыяграфічным ландшафце.
Чытаць далей →

Kosman, Marceli. Polska w drugim tysiącleciu. Т.1–2. Toruń, 2007 (Людміла Міхайлоўская, Любоў Козік)


KOSMAN, MARCELI. Polska w drugim tysiącleciu. Toruń: Adam Marszałek, 2007. T. 1. — 348 s.; T. 2. -468 s.

Навуковыя творы Марцэлія Космана, прысвечаныя гісторыі Польшчы, Літвы, палаба-балтыйскіх славян, могуць скласці цэлую бібліятэку, на якой фармавалася не адно пакаленне гісторыкаў. Рэцэнзаваная манаграфія ўяўляе сабой фундаментальную працу ў двух тамах, якая ў пэўным сэнсе падводзіць вынік папярэднім сюжэтным і праблемным даследаванням.

„Polskа w drugim tysąleciu» ахоплівае гісторыю дзяржавы і грамадства на працягу ўсяго існавання і ў розных палітычных формах — ад узнікнення патрыманіяльнай манархіі і да сучаснага становішча Польшчы. Такая шырокая храналагічная прастора дазволіла аўтару вылучыць, прасачыць і ацаніць гістарычныя заканамернасці, формы і цывілізацыйныя асаблівасці развіцця Польшчы.
Чытаць далей →

Pre­Modern Russia and its World. Essays in Honor of Thomas S. Noonan. Wiеsbaden, 2006 (Ірына Ганецкая)


Pre-Modern Russia and its World. Essays in Honor of THOMAS S. NOONAN. Ed. by KATHRYN L. REYERSON, THEOFANIS G. STAVROU, and JAMES D. TRACY. Wiеsbaden: Harrasowitz Verlag, 2006. — 180 p.

Зборнік „Расія і яе свет напярэдадні Новага часу» пад рэдакцыяй К. Л. Рэерсон, Т. Г. Стаўрова, Дж. Д. Трэйсі ўключае матэрыялы канферэнцыі з такім жа назовам, арганізаванай 2 лістапада 2002 г. і прысвечанай памяці Томаса Нунана,выдатнага амерыканскага гісторыка, які трыццаць пяцьгадоў працаваў ва універсітэце Мінесоты. Абшары навуковых інтарэсаў Т. Нунана вельмі шырокія, яны тычыліся ўсходнеславянскіх, фінскіх, балцкіх плямёнаў, волжскіх булгараў, хазараў, печанегаў і полаўцаў, якія насялялівелізарныя тэрыторыі, што распасціраліся ад Арктычнагаўзбярэжжа да Чорнага мора, ад Карпатаў да Урала. Длябольш глыбокага разумення працэсаў, што адбывалісятам на працягу ІХ-ХІІІ ст., Томас Нунан закранаў таксама гісторыю вікінгаў, Блізкага Ўсходу і Сярэдняй Азіі. У сваёй працы даследчык выкарыстоўваў пісьмовыя, археалагічныя інумізматычныя крыніцы. Яго даследаванні насілі сінтэтычныі шматузроўневы характар: ад разгляду эканамічнай гісторыі велізарнага рэгіёна ў шырокім сэнсе (гандлёвыя шляхі, аб’ёмы гандлю і інш.) да даволі вузкіх праблем (асобныя рамёствы, перайманне новых тэхналогій, эканоміка качэўнікаў, эвалюцыя рускіх гарадоў і г.д.). Томас Нунан стварыў новае вымярэнне ў падыходзе да вывучэння гэтага складанага рэгіёна, што можа быць узорам сучаснага гістарычнага даследавання.
Чытаць далей →

Per saecula ad tempora nostra. Sborník prací k šedesátým narozeninám prof. Jaroslava Pánka. T. 1–2 Praha, 2007 (Марцэлі Косман)

Per saecula ad tempora nostra. Sborník prací k šedesátým narozeninám prof. Jaroslava Pánka. Uspořádali JIŘÍ MIKULEC а MILOSLAV POLÍVKA. T. I-II. Praha, 2007. — 989 s.

Напярэдадні 60-годдзя вядомага чэшскага гісторыка прафесара Яраслава Панка на старонках БГΑ ў вялікім артыкуле „Яраслаў Панэк — чэшскі гісторык на пераломе эпох» (Т. 13 2(25) 2006, с. 320-348) Юзэф Валка змясціў грунтоўную характарыстыку яго творчасці і дасягненняў на дыдактычнай і арганізацыйнай ніве. Сам юбіляр быў уганараваны прыгожай двухтомавай памятнай кнігай, выдадзенай яго родным Інстытутам гісторыі Акадэміі Навук Чэшскай Рэспублікі (Historický Ústav Akademie Věd České Republiky). Падрыхтавалі яе Юры Mięулец і Міраслаў Поліўка пры ўдзеле вялікага рэдакцыйнага калектыву (Roman Baron, Jaroslav Boubín, Jiří Friedl, Martin Holý, Václava Horčáková, Eva Irmanová, Dalibor Janiš, Tomáš Sterneck, Emil Voráček, Zlatica Zudová-Lešková).
Чытаць далей →

Błaszczyk, Grzegorz. Dzieje stosunków polsko-litewskich. Tom II. Od Krewa do Lublina. Część I. Poznań. Poznan, 2007 (Віталь Галубовіч)


BŁASZCZYK, GRZEGORZ. Dzieje stosunków polsko-litewskich. Tom II. Od Krewa do Lublina. Część I. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. 936 s.

Чарговы том даследавання вядомага польскага гісторыка Гжэгажа Блашчыка, прысвечаны ўзаемаадносінам Польшчы і ВКЛ, можна адразу назваць важкім унёскам у навуку. Сам факт з’яўлення серыі такіх выданняў сведчыць пра назапашанне гістарыяграфіяй дастаткова вялікай колькасці як вузкаспецыяльных даследаванняў, так і канцэптуальных падыходаў, падсумаванне ды верыфікацыя якіх робіцца падмуркам для абагульняльных прац. Гэты том даследавання гісторыі польска-літоўскіх дачыненняў пачаткова меркавалася прысвяціць падзеям ад Крэўскай да Люблінскай уніі, але працу, па прызнанні аўтара, не ўдалося вытрымаць у запланаваных памерах: „Паколькі выявілася, што гэты амаль 200-гадовы этап так багаты на падзеі, што іх не ўдалося закрануць цалкам у адным томе» (7). Такім чынам, Г. Блашчык знайшоў мэтазгодным падзяліць увесь перыяд 1385-1569 г. на дзве часткі. Рэцэнзаваны том храналагічна ахоплівае толькі 1385-1492 г.
Чытаць далей →

Bömelburg, Hans-­Jürgen. Frühneuzeitliche Nationen im ostlichen Europa. Wiesbaden, 2006 (Ірына Сынкова)


HANS-JÜRGEN BÖMELBURG. Frühneuzeitliche Nationen im östlichen Europa. Das polnische Geschichtsdenken und die Reichweite einer humanistischen Nationalgeschichte (1500-1700). Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2006. — 559 S.

Калі толькі бярэш у рукі гэты важкі том, бегла праглядаеш змест і навуковы апарат, адразу адчуваеш — гэта сур’ёзная грунтоўная праца. Першае ўражанне пры больш уважлівым знаёмстве з кнігай Ганса-Юргена Бёмельбурга толькі пацвярджаецца. Яна, безумоўна, прыцягвае сваёй сістэмнасцю выкладання, яснасцю і дакладнасцю тэзаў, абгрунтаванасцю аргументацыі. Структура кнігі досыць празрыстая і адпавядае паступоваму раскрыццю вызначанай у тытуле тэмы ў сінхранічным і дыяхранічным вымярэнні.
Чытаць далей →

Ilgiewicz, Henryka. Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX w. Toruń, 2005; Societas Academicae Vilnenses. Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907–1939) I jego poprzednicy. Warszawa, 2008 (Марцэлі Косман).


ILGIEWICZ, HENRYKA. Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX wieku. Toruń: Adam Marszałek, 2005. — 480 s.; eadem, Societas Academicae Vilnenses. Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907-1939) i jego poprzednicy. Warszawa: Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego, 2008. — 668 s.

Першае з названых тут даследаванняў Генрыкі Ільгевіч, прысвечаных віленскім навуковым таварыствам, што існавалі пасля падзелаў і ў міжваенны перыяд (XIX ст. -1939 г.), стала вынікам дзесяцігадовай працы, якая грунтуецца найперш на скрупулёзных пошуках у віленскіх зборах (Бібліятэка Літоўскай АН, Аддзел рукапісаў у былым будынку бібліятэкі Ўрублеўскіх, Біб ліятэка Віленскага універсітэта, Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы). На падставе іх матэрыялаў аўтарка пашырыла і неаднакроць верыфікавала ранейшыя веды па тэме, асабліва сягаючы да друкаваных польскіх і расійскіх крыніц, а таксама да часопісаў XIX ст., выдаваных не толькі ў Вільні. Багаты таксама спіс літаратуры прадмета, які апрача даўніх пазіцый утрымлівае мноства найноўшых публікацый; калі першыя звачайна выкарыстоўваюцца як матэрыял, то большасць апошніх у дачыненні да тэмы маюць агульны характар і даводзяць патрэбу яе грунтоўнага даследавання. Уласна гэта і ажыццявіла аўтарка рэцэнзаванай працы.
Чытаць далей →

Staliunas, Darius. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam – New York, 2007 (Павел Церашковіч).

STALIUNAS, DARIUS. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam — New York, NY, 2007, 465 p., ill.

Шчыра кажучы, рэцэнзаваць новую кнігу Дарыюса Сталюнаса няпроста. І не толькі таму, што яна выдадзена па-ангельску. Цяжка, па-першае, адэкватна перадаць лаканічную, вельмі трапную, зробленую ў постмадэрнісцкім стылі назву. Сапраўды, як перакласці гэтыя два ангельскія словы „Making Russians»? Другая частка назвы „Meaning and practice of russification in Lithuanian and Belarus after 1863″ перакладаецца без якіх-небудзь цяжкасцяў — „Сэнс і практыка русіфікацыі ў Літве і Беларусі пасля 1863 г.», а вось „Making Russians»—„вырабляючы рускіх», „робячы рускімі»? Гучыць не вельмі добра, таму ў сваёй рэцэнзіі вырашыў карыстацца ангельскамоўнай абрэвіятурай „MR», да якой чытачы вольныя падабраць уласны адпаведнік.
Чытаць далей →

Унучак, Андрэй. „Наша ніва“ і беларускі нацыянальны рух (1906–1915) (Сяргей Дубавец).

УНУЧАК, АНДРЭЙ. „Наша ніва» і беларускі нацыянальны рух (1906-1915 гг.). Мінск: Беларуская навука, 2008. — 186 с., іл.

Манаграфію Андрэя Ўнучка нельга назваць прарывам або этапам у асэнсаванні абранае тэмы. Яна — яшчэ адзін крок да лепшага разумення ролі „Нашае Нівы» ў беларускай гісторыі.

Тэма „НН», беларускага руху і станаўлення нацыянальнай ідэі прадстаўленая ў літаратуры нагэтулькі шырока, што ахапіць усе крыніцы ў адной агляднай працы немагчыма. У такіх выпадках даследчык дасягае найбольшага плёну, калі абірае з усяго багацця тэкстаў тое, што дапамагае яму вырашаць канцэптуальныя задачы. Калі ж даследчык спакушаецца ідэяй „ахапіць неахопнае», ён непазбежна губляецца ў нагрувашчванні матэрыялу, страчвае нітку аналізу й падважвае пераканаўчасць уласных высноваў. На шчасце, Андрэй Унучак збольшага пазбегнуў гэтай спакусы, хоць трэба прызнаць, што падбор крыніц мог быць менш грувасткім і больш сістэмным, тады пэўныя важныя сведчанні не выпалі б з поля зроку аўтара (напрыклад, аўтар амаль не карыстаецца літаратурай апошняга дзесяцігоддзя).
Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гісторыі, дапушчаныx да абароны ў 2006–2007 г. (Ніна Камарова)

на ступень доктара гістарычных навук

Космач, Е. Н. Политика США в отношении Югославии в 1943-1980 гг.: 07.00.03 / Космач Елена Николаевна; Белорус, гос. ун-т. — Минск, 2006. — 37 с.

Миницкий, Н. И. Методы построения научного и образовательного исторического знания: 07.00.09 /Миницкий Николай Иосифович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2007. — 41, [1] с.

Пілецкі, В. А. Выхаваўча-адукацыйны працэс на беларускіх землях у дахрысціянскі перыяд: праблема гістарычнага генезісу: 07.00.02 / Пілецкі Віктар Аляксандравіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2006. — 39 с.

Хмяліньскі, Б. Грамадскі рух у Польшчы за добрасуседства з Беларуссю (1991-2006 гг.): 07.00.15 / Хмяліньскі Баляслаў; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2007. — 40 с. Чытаць далей →

Паміж Усходам і Захадам (нататкі з канферэнцыі) (Генадзь Сагановіч)

* Поўная назва канферэнцыі — „Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ад польска-літоўскай уніі да расійска-савецкай імперыі».

Здавалася б, гэты выраз столькі разоў паўтараўся, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, што ператварыўся ў зацёрты штамп. Аднак у назве беларуска-нямецкай навуковай канферэнцыі, што адбылася 13-14 сакавіка 2009 г. у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Рау ў Мінску, ён выглядаў надзіва адэкватным і сутнасным. Акцэнтаванне гэтага „паміж» адпавядала галоўнаму пастулату канферэнцыі, згодна з якім пагранічнасць Беларусі, яе размешчанасць на цывілізацыйным падзеле станавіла ўсю спецыфіку нашай гістарычна-культурнай ідэнтычнасці і прадвызначыла асаблівую складанасць навуковай рэканструкцыі беларускай гісторыі. Невыпадкова ў сціслым канцэптуальным уступе арганізатары згадалі ўражанне нямецкага журналіста Вольфгана Бюшара, які, пехам прайшоўшы адлегласць ад Берліна да Масквы і не па чутках спазнаўшы на сваім шляху кожны край і яго насельнікаў, назваў Беларусь „самай складанай краінай у свеце».
Чытаць далей →

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Варонін, Васіль А. Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года. Мінск: РІВШ, 2009.

Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680-1682 гг. : Зборнік дакументаў / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. Мінск: І. П. Логвінаў, 2009.

Галенчанка, Георгій Я. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі ХV — сярэдзіны ХVІІ ст. Мінск: Беларуская навука 2008.

Гардзіенка, Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск 2009.

Голубеў, Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ -ХVІІІ стст. Мінск: Беларуская навука 2008.

Зашкільняк, Леонід. Сучасна світова історіографія. Посібник для студентів історичних спеціальностей університетів. Львів: ПАІС, 2007.
Чытаць далей →