БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Агляды

Том 24, Сшыткі 1-2 (46-47) (Снежань 2017)

Артыкулы

Класіка літоўскай гістарыяграфіі

Рымантас Ясас. Хроніка Быхаўца і яе паходжанне (пераклад і прадмова Ганны Міхальчук). C. 183-220.

Архіваліі

Юрый Мыцык. Чачэрскае староства ў апісанні 1773 года. C. 221-232.

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках (2017) . C. 321-323.

In Memoriam

Ганна Леанідаўна Харашкевіч (28.03.1931–1.05.2017) (Васіль Варонін). C. 324-326.

Аўтары нумара.

(PDF)

BURMISTR, SVETLANA. Die “Minsker Zeitung”. Selbst- und Fremdbilder in der Nationalsozialistischen Besatzungspresse. Berlin: Metropol, 2016. – 364 s.

У 24 томе БГА (2017)
Манаграфія Святланы Бурмістр прысвечана гісторыі “Мінскай газеты”, якая з 15 красавіка 1942 да 28 чэрвеня 1944 г. выдавалася ў сталіцы Генеральнага камісарыята Беларусі – Мінску. Аўтар паспяхова скончыла дактарантуру Цэнтра па даследаванні антысемітызму Тэхнічнага ўніверсітэта Берліна, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Марлена Познер-Ландша і прафесара Вольфанга Бенца выконвала дысертацыйную працу па гісторыі гэтага нямецкамоўнага друкаванага выдання. Асноўнае праблемнае поле даследавання палягае ў выяўленні ступені адлюстравання ў “штодзённай газеце для Беларусі”, якая была трыбунай нацысцкай палітыкі, ідэалогіі і прапаганды на гэтай частцы беларускай тэрыторыі, планаў германскай акупацыйнай улады і гістарычнай рэчаіснасці на месцах. Вывучэнне ваенных, гаспадарчых, сацыяльных і іншых падзей, якія знаходзілі поўнае ці частковае адлюстраванне ў выданні, даследчыца правяла не толькі на аснове скрупулёзнага аналізу зместу 680 нумароў 8-старонкавага газетнага матэрыялу, але і на шырокай базе дакументальных крыніц з фондаў 12 архіваў Беларусі і Германіі. Спроба адэкватна ацаніць і пераканальна паказаць рэальную карціну тых падзей вачыма нямецкага даследчыка сёння важная не толькі для прафесійных ваенных гісторыкаў, але і для шырокай чытацкай аўдыторыі, а таксама ўсіх зацікаўленых, хто хацеў бы знайсці адказы на пакуль што малавывучаныя, дыскусійныя і праблемныя пытанні “вайны Гітлера на ўсходзе”[1]. Такая праца, праведзеная, на жаль, чарговы раз не айчыннымі гісторыкамі, мае для сучаснай беларускай гістарыяграфіі асаблівую навуковую каштоўнасць, бо працягвае справу, распачатую некалькімі гадамі раней таксама нямецкім гісторыкам Бабетай Квінкерт у грунтоўным даследаванні пра вядзенне германскім бокам “духоўнай” вайны супраць грамадзянскага насельніцтва і партызан у Беларусі 1941–1944 г.[2]. Чытаць далей →

Аляксандр Гужалоўскі. Рэвалюцыйная армія свабоднай Расіі ў люстэрку беларускага перыядычнага друку

У 24 томе БГА (2017)

Страшна робіцца за вольнасьць дзяржавы Расійскай,

як прыглядзішся што за хуліганьё хаваецца цяпер

пад штандарам волі, рэспублікі і дэмакратызму.

Гэтыя цёмныя сілы цёмнай Расіі дэмаралізуюць ціпер

армію, робюць пагромы, гвалтуюць, рабуюць, наводзюць жах навокала.

Язэп Лёсік, рэдактар газеты

“Вольная Беларусь”, 3.08.1917.

Рэканструкцыя паўсядзённага вопыту выжывання людзей у экстрэмальных умовах вайны і рэвалюцыі ў пераломным 1917 годзе застаецца адным з перспектыўных кірункаў даследавання ў беларускай гістарычнай навуцы. Шэраг важных крокаў ужо зроблены[1]. Самая вялікая перашкода для далейшага развіцця даследаванняў – невялікі масіў першакрыніц, што дазваляюць зазірнуць за бачную паверхню ваенных і палітычных падзей. Частка першакрыніц (успамінаў, дзённікаў, лістоў), якія дазволілі б рэканструяваць вопыт “простага” чалавека ў віхуры 1917 года, загінула пад час войнаў і акупацый, частка – свядома знішчана пад час макулатурных кампаній у савецкіх архівах. Адсутнасць тэкстаў, што адлюстроўваюць персанальную рэфлексію звычайных людзей, абумоўлена таксама нізкім узроўнем пісьменнасці тагачаснага насельніцтва, асабліва на вёсцы. Бракуе сёння таксама метадалагічнага інструментарыю, які дазволіў бы даследаваць “ніжнія паверхі” гістарычнага працэсу з выкарыстаннем наяўных крыніц. Чытаць далей →

Рымантас Ясас. Хроніка Быхаўца і яе паходжанне*

Ад перакладчыка

У 1971 г. у Вільні выйшаў з друку пераклад на літоўскую мову Хронікі Быхаўца – арыгінальнага помніка агульнадзяржаўнага летапісання ВКЛ першай трэці XVI ст. Да 2011 г. гэты помнік быў вядомы толькі па адным спісе, які атрымаў назву ад прозвішча ўладальніка рукапісу Аляксандра Быхаўца і даў назву ўсяму Поўнаму зводу летапісання ВКЛ [1].

Пераклад выканаў літоўскі гісторык Рымантас Ясас. Акрамя ўласна перакладу, уступу і каментароў, у выданне ўключана навуковае даследаванне “Хроніка Быхаўца і яе паходжанне” з назіраннямі і высновамі вучонага, што ўзніклі ў час працы над перакладам. Пры гэтым высновы тычацца не толькі ўласна Хронікі Быхаўца, часу і асяродку яе ўзнікнення, магчымых крыніц, але і гісторыі стварэння другога, або Пашыранага, зводу агульнадзяржаўнага летапісання ВКЛ – Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага. Чытаць далей →

Дыяна Зіберт. Установа аддзелаў ЗАГС у ССРБ: грамадзянізацыя і індывідуалізацыя праз устанаўленне парадку

Сёння па-ранейшаму пішуць пра тое, што савецкая дзяржава сталінскіх часоў выжыла ў 30-я гады мінулага стагоддзя дзякуючы паўсюднаму тэрору. Але камуністычная ўлада ўмацавалася не тэрорам, а тагачаснай тэхналогіяй улад, яна штодзённа рабіла са сваіх падданых савецкіх людзей. Якую ролю тут выконвала ўстанова аддзелаў ЗАГС? Ці было ўтварэнне гэтага інстытута адным з мерапрыемстваў, якім на землях былой Расійскай імперыі стварылі масавае грамадства?

Пасля адмены прыгоннага права па законе ніхто не валодаў сялянамі асабіста. Але гэта, як вядома, ні суб’ектыўна, ні аб’ектыўна не азначала, што сяляне хоць бы юрыдычна адразу сталі “сапраўднымі” грамадзянамі. Чытаць далей →

Войцех Вальчак. Даследаванне структуры Пінска-Тураўскай уніяцкай епархіі ў XVII–XVIII ст.

Пасля таго як частка іерархаў і вернікаў праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі ў 1596 г. прынялі Брэсцкую унію, новаўтвораная грэка-каталіцкая царква сутыкнулася з праблемай арганізацыі сваёй унутранай структуры. Праваслаўнае духавенства і вернікі, перайшоўшы пад юрысдыкцыю папы рымскага, не хацелі займацца ўтварэннем новай структуры з нуля, бо гэта супярэчыла б самой ідэі уніі. А таму лагічным рашэннем было захаваць арганізацыйную структуру, атрыманую ў спадчыну ад праваслаўнай царквы, роўна як і пакінуць пры сабе яе інвентар (вядома, там, дзе гэта было магчыма ў акрэслены перыяд). Чытаць далей →

Аўтары нумара

Wojciech Walczak
Institut Historii
Uniwersytet w Białymstoku
Pl. Uniwersytecki 1
15-420 Białystok

Аляксандр Гужалоўскі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
вул. Чырвонаармейская, 6
220030 Мінск

Diana Siebert
Universität Siegen
Historisches Seminar
Adolf-Reichwein-Straße 2
57068 Siegen

Юрій Мицик
Національний університет “Киϵво-Могилянська Академія”
вул. Г. Сковороди, 2
04655 Київ

Ryszard Radzik
Akademia Pedagogiki Specjalnej im. Marii Grzegorzewskiej
ul. Szczęśliwicka 40
02-353 Warszawa

Генадзь Сагановіч
Studium Europy Wschodniej
Uniwersytet Warszawski
ul. Oboźna 7/55
00-332 Warszawa

Алесь Сімакоў
“Веснік БІТ”
Бібліятэка і архіў Беларуска-індзейскага таварыства
a/c 114
246049 Гомель

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2017 г.

На ступень доктара гістарычных навук

Жаркенова, А. Социально-демографическое развитие населения Северного Казахстана во второй половине XIX – начале XXI в. : 07.00.03 / Жаркенова Айгуль ; Белорус. гос. ун‑т. – Минск, 2017. – 47 с. – Библиогр.: с. 40–46 (46 назв.).

Ходзін, С. М. Беларуская вёска: савецкая мадэрнізацыя ў 1921–1939 гг. : 07.00.02 / Ходзін Сяргей Мікалаевіч ; Ін-т гісторыі Нац. акад. навук Беларусі. – Мінск, 2017. – 46 с. – Бібліягр.: с. 34–43 (78 назв.).

На ступень кандыдата гістарычных навук

Афанасенко, Ю. Ю. Митрополит Григорий Цамблак в общественно-политической и церковной жизни Восточной Европы : 07.00.03 / Афанасенко Юрий Юрьевич ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 25 с. – Библиогр.: с. 20–22 (16 назв.).

Бараненка, В. В. Беларуская абнаўленчая царква (1922 – 1938 гг.) : 07.00.02 / Бараненка Віктар Віктаравіч ; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. – Мінск, 2017. – 29 с. – Бібліягр.: с. 23–26 (27 назв.).

Бригадин, Д. П. Преступность в Беларуси во второй половине XIX – начале XX в. : 07.00.02 / Бригадин Денис Петрович ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 22 с. – Библиогр.: с. 18–19 (7 назв.).

Глазырын, С. Я. Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях : 07.00.02 / Глазырын Сяргей Яўгенавіч ; Ін-т гісторыі Нац. акад. навук Беларусі. – Мінск, 2017. – 22 с. – Бібліягр.: с. 18–19 (10 назв.).

Диханова-Внуковская, Л. А. Миссионерская деятельность иезуитов в Индии и на Дальнем Востоке в 1541–1603 годах : 07.00.03 / Диханова-Внуковская Любовь Андреевна ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 23 с. – Библиогр.: с. 19–20 (11 назв.).

Зданович, Е. Ф. Исторические взгляды Е. Е. Замысловского : 07.00.09 / Зданович Елена Францевна ; Гродненский гос. ун-т. им. Я. Купалы. – Минск, 2017. – 21 с. – Библиогр.: с. 17–18 (14 назв.).

Ивицкий, А. М. Материально-техническое и продовольственное обеспечение партизан Беларуси в годы Великой Отечественной войны : 07.00.02 / Ивицкий Андрей Михайлович ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 25 с. – Библиогр.: с. 21–22. (13 назв.).

Йоцюс, В. А. Государственная политика по переселению трудовых ресурсов из БССР (1921–1941 гг.) : 07.00.02 / Йоцюс Виталий Альгимантович ; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. – Минск, 2017. – 24 с. – Библиогр.: с. 20 – 21 (14 назв.).

Казак, О. Г. Этнокультурное развитие восточнославянского населения Подкарпатской Руси в условиях венгерской оккупации (1939–1944 гг.) : 07.00.03 / Казак Олег Геннадьевич ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 25 с. – Библиогр.: с. 19–22 (22 назв.).

Кежа, Ю. М. Станаўленне і развіццё княжацкай улады ў Полацкай зямлі X–XII стст. : 07.00.02 / Кежа Юрый Мікалаевіч ; Ін-т гісторыі Нац. акад. навук Беларусі. – Мінск, 2017. – 26 с. – Бібліягр.: с. 21–23 (21 назв.).

Клецкина, О. С. Становление и развитие театра Радзивиллов в 1724–1810 гг. : 07.00.02 / Клецкина Ольга Сергеевна ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 26 с. – Библиогр.: с. 20–23 (29 назв.).

Коршикова, А. О. Концепция ориентализма Эдварда Саида: истоки, содержание и влияние на историческую науку : 07.00.09 / Коршикова Анастасия Олеговна ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 24 с. – Библиогр.: с. 20–21 (10 назв.).

Кузьмин, А. Д. Социокультурный облик чиновничества белорусских губерний (1864–1914 гг.) : 07.00.02 / Кузьмин Андрей Дмитриевич ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 25 с. – Библиогр.: с. 20–22 (18 назв.).

Матусевич, Ю. В. Медицинская помощь партизанам и населению партизанских зон Беларуси в годы Великой Отечественной войны : 07.00.02 / Матусевич Юлия Владимировна ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 27 с. – Библиогр.: с. 20–24 (25 назв.).

Некрашевич, Ф. А. Отдельный Литовский корпус: создание, структура, деятельность (1817–1831 гг.) : 07.00.02 / Некрашевич Филипп Анатольевич ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 24 с. – Библиогр.: с. 19–21 (17 назв.).

Пустаход, Т. С. Навукова-педагагічная і асветніцкая дзейнасць М. К. Баброўскага (1784–1848 гг.) : 07.00.02 / Пустаход Таццяна Сяргееўна ; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2017. – 22 с. – Бібліягр.: с. 18–19 (14 назв.).

Рэут, У. Р. Урадавая палітыка па падрыхтоўцы і ўвядзенні інвентароў у памешчыцкай вёсцы Беларусі (1818–1857 гг.) : 07.00.02 / Рэут Уладзіслаў Рыгоравіч ; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. – Мінск, 2017. – 27 с. – Бібліягр.: с. 22–24 (19 назв.).

Скварчэўскі, Д. В. Фарміраванне і развіццё астранамічных ведаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV–XVII стст. : 07.00.02 / Скварчэўскі Дзмітрый Вячаслававіч ; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2017. – 24 с. – Бібліягр.: с. 20 – 21 (16 назв.).

Страленя, А. А. Деятельность земских начальников на территории Беларуси (конец ХІХ в. – 1914 г.) : 07.00.02 / Страленя Анна Анатольевна ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 22 с. – Библиогр.: с. 18–19 (10 назв.).

Трубчык, А. Г. Палітыка польскай улады ў сферы школьнай адукацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1919–1921 гг. : 07.00.02 / Трубчык Алена Генадзьеўна ; Ін-т гісторыі Нац. акад. на- вук Беларусі. – Мінск, 2017. – 26 с. – Бібліягр.: с. 18–23 (38 назв.).

Худаир, Д. Формирование и деятельность Партии национального единства в Ираке : 07.00.03 / Худаир Дахам Али Худаир ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2017. – 23 с. – Библиогр.: с. 23 (5 назв.).

Наталля Анофранка

Ганна Леанідаўна Харашкевіч (28.03.1931–1.05.2017)

Вестка пра смерць Ганны Леанідаўны Харашкевіч ускалыхнула супольнасць гісторыкаў, вельмі многія на яе адгукнуліся. І гэта зразумела, бо даследчыца была не толькі спецыялістам самага высокага класа, але і сапраўднай асобай, маральным аўтарытэтам. Такіх людзей ніколі не бывае многа, і адыход кожнага з іх – незаменная страта.

Нарадзілася Ганна Харашкевіч 28 сакавіка 1931 г. у Маскве. Яе продкі паходзілі з дваран Чарнігаўскай губерні, і гэта, відаць, адыграла сваю ролю ў навуковых зацікаўленнях даследчыцы. Украінская і беларуская тэматыка заўсёды была адным з галоўных кірункаў яе навуковай дзейнасці. У 1954 г. Ганна Харашкевіч скончыла гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і з таго часу ўсё яе жыццё было звязана з гістарычнай навукай. Яе навуковым настаўнікам стаў славуты вучоны, адзін з самых буйных знаўцаў расійскай сярэднявечнай гісторыі акадэмік М. Ціхаміраў. Пад яго кіраўніцтвам яна падрыхтавала і ў 1958 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную гандлю Вялікага Ноўгарада з Прыбалтыкай і Ганзай у XIV–XV ст. Праз пяць гадоў выйшла манаграфія. Своеасаблівым працягам гэтай тэмы стала даследаванне гісторыі Полаччыны, якая на той час была вельмі мала распрацавана, хоць магчымасці для гэтага існавалі. Вынікам шматгадовых штудый Г. Харашкевіч стала яе доктарская дысертацыя “Нарысы сацыяльна-эканамічнай гісторыі Паўночнай Беларусі ў XV стагоддзі”, якую яна абараніла ў Інстытуце гісторыі АН СССР у 1974 г. Апублікаваным падагульненнем дысертацыі стаў славуты збор “Полацкія граматы XIII – пачатку XVI ст.”, пяць выпускаў і паказальнікі да якога выйшлі ў 1977–1989 г. Кола навуковых інтарэсаў Ганны Леанідаўны было надзвычай шырокім і разнастайным. Гэта і праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця, і міжнародныя адносіны, і гістарычны лёс усходнеславянскіх народаў. Асобна стаяць археаграфія і крыніцазнаўства. Метадычныя рэкамендацыі па выданні актаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аўтарства Г. Харашкевіч і С. Каштанава на доўгі час вызначылі стандарты працы ў гэтым кірунку. Паралельна з распрацоўкай правілаў выдання гістарычных крыніц даследчыца актыўна займалася і іх выданнем. Тут яна асабліва шмат зрабіла для публікацыі матэрыялаў Метрыкі ВКЛ, а таксама твораў сваіх любімых замежнікаў: Герберштэйна, Міхалона Літвіна, Баплана, Штадэна і інш.

Калі працуеш з гэтымі выданнямі, здзіўляешся шырокай навуковай эрудыцыі і неверагоднай працавітасці аўтара. Іх дапаўняюць вывераны навуковы стыль і высокая культура мовы: адначасова простай, яскравай і вобразнай. Ганна Леанідаўна была спецыялістам вельмі высокага ўзроўню, але стыль яе пісьма адрозніваўся ад вучонага акадэмізму ў яго прынятым разуменні. Яна магла даволі іранічна выказацца пра залішнюю “вучонасць” той ці іншай публікацыі.

У даследаваннях Г. Харашкевіч аддавала перавагу працы з фактычным матэрыялам, якім выдатна валодала. Разам з тым яна не рабіла выгляду, што ведае абсалютна ўсё, і не саромелася спытацца пра тую ці іншую рэч, якая была для яе новай. Маючы вельмі вялікія веды, яна, тым не менш, не пераставала іх пашыраць і ўдасканальваць. Нават у лакальных, на першы погляд, сюжэтах і падзеях яна бачыла адлюстраванне буйных гістарычных працэсаў, на якія заўсёды старалася выйсці. Важнай рысай навуковых поглядаў вучонага было тое, што яна заўсёды аддавала асаблівую ўвагу гістарычным асобам – людзям. Яна не стамлялася паўтараць, што за кожнай гістарычнай падзеяй, за кожным фактам трэба бачыць чалавека.

Вельмі шмат дапамагала маладым вучоным. Не скупілася на пахвалу, і гэта шмат значыла, гэта натхняла. Была сціплым чалавекам з далікатным пачуццём гумару. Але разам з тым была асобай эмацыйнай, імпульсіўнай, часам магла даволі рэзка выказацца і пра людзей, і пра падзеі. Але гэтыя яе рэзкія выказванні былі выкліканы ў першую чаргу адносінамі да сваёй навуковай справы, якую яна ставіла вышэй за ўсё. Яна была энергічным чалавекам і раіла дзеля дасягнення навуковых вынікаў грукацца ва ўсе дзверы. І, трэба сказаць, што дзякуючы менавіта яе ініцыятыве і намаганням было задумана і паспяхова рэалізавана некалькі буйных даследчыцкіх і выдавецкіх праектаў.

Ганна Харашкевіч заўсёды займала актыўную грамадзянскую пазіцыю. Чалавек дэмакратычных поглядаў, яна ў апошнія гады жыцця вельмі перажывала за пераход расійскай гістарычнай навукі да ранейшых імперскіх пазіцый. Яе ўласная навуковая пазіцыя: “Няхай цвітуць усе кветкі!” – цяпер там не ў пашане.

Па-сапраўднаму ўражвала яе адданасць справе. Маючы ўжо за восемдзесят гадоў, сур’ёзна хворая, яна, тым не менш, працягвала працаваць – праўда, ужо ў іншых жанрах, якія не патрабавалі наведвання архіваў і буйных бібліятэк. З-пад пяра даследчыцы ў той час выходзілі пераважна рэцэнзіі на кнігі і водгукі на падзеі навуковага жыцця.

Неаднаразова наведвала Беларусь, з цеплынёй пра яе адгукалася. А тут яе добра ведалі і высока цанілі. Яна прыклала шмат высілкаў дзеля таго, каб вывесці эпоху Вялікага Княства Літоўскага з перыферыі беларускай гістарыяграфіі, падтрымлівала беларускіх вучоных, якія займаліся гэтым перыядам. Была сталым і актыўным членам рэдакцыйнай рады “Беларускага Гістарычнага Агляду”. Асабліва дарагой і блізкай заўсёды заставалася для яе полацкая тэматыка, а сама яна з задавальненнем залічвала сябе да навуковай супольнасці “палачан”.

Ганна Леанідаўна Харашкевіч не дасягнула высокіх акадэмічных пасад і званняў. Кажучы па праўдзе, яна да іх не асабліва і імкнулася – хоць, бясспрэчна, заслугоўвала такога прызнання. Аднак яе ўнёсак у навуку такі важны і такі важкі, што яе постаць, несумненна, застанецца адной з самых значных у расійскай медыявістыцы 2-й паловы XX – пачатку XXI ст.

Васіль Варонін

ЦЫМБАЛ, АЛЯКСАНДР Г. Праваслаўная царква ў Заходняй Беларусі (1921–1939). Мінск: МДЛУ, 2016. 124 с.

У заходняй гістарычнай навуцы атрыманне навуковай ступені немагчыма ўявіць без выхаду ў свет навуковай манаграфіі. У Беларусі, на жаль, кніжнае выданне пасля атрымання ступені кандыдата навук – з’ява рэдкая, калі не сказаць унікальная. Менавіта такой з’явай можна лічыць кнігу Аляксандра Цымбала, прысвечаную становішчу праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 г. Ва ўводзінах аўтар адзначае, што аснова прапанаванай чытачу працы – дысертацыйнае даследаванне на тэму “Палітыка польскіх улад у адносінах да Праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)” (4). Чытаць далей →

STAŚKIEWICZ, ŁUKASZ. Ameryka Łacińska w polityce zagranicznej Republiki Białoruś. Toruń: Adam Marszałek, 2016. 189 s.

Актуальнасць тэмы, узнятай нашым польскім калегам, не выклікае сумненняў, паколькі лацінаамерыканскі вектар знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь яшчэ не атрымаў сур’ёзнага навуковага абгрунтавання. Існуе толькі некалькі манаграфій і артыкулаў – у тым ліку аўтара гэтай рэцэнзіі. Аўтар працы ў 2014–2015 г. быў стыпендыятам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава. Гэта і дапамагло яму сабраць у цэлым комплексны матэрыял лацінаамерыканскага вектара знешняй палітыкі беларускай дзяржавы. Манаграфія складаецца з 8 раздзелаў, ілюстрацый і бібліяграфіі, у якую ўвайшлі прававыя дакументы, матэрыялы з інтэрнэту, артыкулы і манаграфіі беларускіх, расійскіх і польскіх аўтараў. Чытаць далей →

Хаўстовіч , Мікола . Даследаванні і матэрыялы: Літаратура Беларусі ХVІІІ–ХІХ стагоддзяў. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2014. Т. 1. 300 с.; 2016. Т. 2. 300 с.; 2017. Т. 3. 360 с.


Нарэшце мы маем права сцвярджаць, што справа навуковага выдання мастацкіх тэкстаў і разнастайных па змесце гісторыка-літаратурных матэрыялаў, звязаных з прыгожым пісьменствам Беларусі ХVІІІ–ХІХ ст., знайшла годны працяг. У гэтым пераконваюць тры важкія тамы, што ўбачылі свет у Варшаве рупнасцю аднаго даследчыка – Міколы Хаўстовіча – пры фінансавай падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай школы Рэспублікі Польшча ў межах “Нацыянальнай праграмы развіцця гуманістыкі” (2012–2015) і Камітэта навуковых даследаванняў гэтай краіны. Чытаць далей →

Spatial concepts of Lithuania in the long Nineteenth Century / ed. by DARIUS STALIUNAS. Boston: Academic Studies Press, 2016. VI + 471 pp.


Акадэмічныя дыскусіі пра прастору, тэрытарыяльнасць, межы рэгіёнаў і “нацыянальны абшар”, “тэрыторыі” і іх “нацыяналізацыю” ў гістарыяграфіі не спыняюцца.

Яны хутчэй дапаўняюцца новымі падыходамі, даследаваннямі і матэрыяламі. Натуральна, не абмінаюць гэтыя дыскусіі і Усходне-Цэнтральную Еўропу з яе складанай спадчынай тэрытарыяльных канфліктаў і супярэчнасцяў [1]. Сведчанне гэтага – апублікаваны бостанскім выдавецтвам “Academic Studies Press” зборнік даследаванняў “Прасторавыя канцэпцыі Літвы ў доўгім дзевятнаццатым стагоддзі” пад агульнай рэдакцыяй Даруса Сталюнаса, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Літоўскай акадэміі навук. Зборнік – частка серыі “Літоўскія даследаванні без межаў”.

Уражвае высокі акадэмічны ўзровень і ўзважанасць гэтага зборніка, у якім кожнае з даследаванняў дэманструе вельмі насычаную і ўсебаковую карціну фармавання прасторавых вобразаў Літвы ў сувязі з інтэлектуальным, сацыяльным, культурным і палітычным кантэкстамі. Усяго ў кнізе 7 раздзелаў, кожны з якіх прысвечаны аналізу прасторавых канцэпцый Літвы ў расійскім імперскім, польскамоўным літоўскім, літоўскім літоўскамоўным, польскім, беларускім, яўрэйскім і нямецкім дыскурсах у перыяд ад 1795 г. (апошні падзел Рэчы Паспалітай) да 1914 г. (пачатак Першай сусветнай вайны). Аўтары пры неабходнасці звяртаюцца да ранейшых перыядаў гісторыі для больш поўнага асвятлення тэматыкі сваіх раздзелаў, аднак толькі ў тых выпадках, калі зразумела, што канцэпцыі прасторы ХІХ ст. склаліся раней (3–4).

Дарус Сталюнас выступае не толькі рэдактарам тома, але і аўтарам ці суаўтарам чатырох з сямі раздзелаў. Таксама трое (Дарус Сталюнас, Вольга Масцяніца, Зіта Медзішаўскене) з пяці аўтараў зборніка – супрацоўнікі Інстытута гісторыі Літоўскай акадэміі навук.

Гэтая калектыўная праца вельмі важная і цікавая для беларускіх даследчыкаў. Зборнік можна назваць узорам таго, якой сёння павінна быць навуковая манаграфія. Сама яна абапіраецца ў значнай ступені на навукова-даследчы даробак літоўскіх гісторыкаў апошняй чвэрці стагоддзя.

Разам з тым тэарэтыка-метадалагічную базу для міждысцыплінарнага зборніка, якой прытрымліваюцца ўсе яго аўтары, складаюць “прасторавы” і “тапаграфічныя” павароты ў гуманістыцы, а больш канкрэтна – канцэпцыя прадукавання прасторы французскага марксіста Анры Лефеўра (Henri Lefebvre). Яна тычылася ў першую чаргу ўрбаністыкі, гарадской прасторы і рухаў “права да горада” ў кантэксце таго, што ён разглядаў як “позні капіталізм” 1970-х г. Канцэпцыя ўяўляе сабой тэарэтычную трыяду наступных узаемазвязаных працэсаў:

1) “прасторавую практыку”, якая ўключае ў сябе фармаванне розных сацыяльных сетак, сацыяльную дзейнасць, а таксама ўзаемадзеянне праз іх, тут жа адбываецца і матэрыяльнае прадукаванне;

2) “рэпрэзентацыю прасторы”, якая прадугледжвае стварэнне вобразаў, якія характарызуюць прастору (звычайна гэта розныя дыскурсіўныя практыкі, якія ўключаюць у сябе не толькі пісьмовыя тэксты, але і прасторавае планаванне, карціны, карты);

3) “сімвалічнае стварэнне прасторы”, або сімвалічнае вымярэнне прасторы, уяўляе сабой больш агульную ідэю, а адпаведнымі сімваламі могуць быць як прыродныя аб’екты, так і аб’екты, створаныя чалавечымі рукамі (будынкі, помнікі) (5).

Што цікава, спасылак на працы самога Лефеўра ў зборніку няма. Калектыў аўтараў на чале з Дарусам Сталюнасам хутчэй карыстаўся другаснымі працамі, якія аналізавалі і вылучалі прынцыповыя элементы і падыходы ў кантэксце “прасторавага павароту” і даробку французскага марксіста, якія былі неабходнымі для рашэння іх задач. Але гэта зусім не закід на адрас літоўскіх калег ці недахоп. Наадварот, гэта паказвае, наколькі неабходная падобнага кшталту літаратура, якая ў значнай ступені спрашчае працу даследчыка.

Гэты падыход у тэкстах асобных даследчыкаў дапаўняецца і іншымі, не менш цікавымі канцэпцыямі. Напрыклад, Васіліюс Сафронавас (Vasilijus Safronavas), які аналізуе нямецкі і літоўскі дыскурс адносна прасторы прускай Літвы, ці Малой Літвы (Mažoji Lietuva / Kleinlitauen), згадвае вельмі цікавую канцэпцыю культурнага трансфера француза Мішэля Эспаня (Michel Espagne) (372).

Важнае для тэкстаў зборніка і паняцце “кагнітыўная карта”. У зборніку выкарыстоўваецца азначэнне гэтага тэрміна як суб’ектыўнага адлюстравання асяроддзя вакол нас. Больш сцісла, аднак, азначэнне паняцця падкрэслівае тое, што гэта працэс, які складаецца з серыі псіхалагічных трансфармацый, з дапамогай якіх індывід атрымлівае, кадзіруе, перахоўвае, прыгадвае і дэкадзіруе інфармацыю пра адноснае размяшчэнне і ўласцівасці феномена ў штодзённым прасторавым асяроддзі (7).

З гэтым таксама звязана і такое паняцце, як “геаграфічнае цела” (geo-body), якое апісвае разуменне тэрыторыі ў нацыяналістычным дыскурсе (9–10). Больш складаная сітуацыя тады, калі сустракаюцца нацыяналізмы, што маюць вобраз сваёй уяўнай тэрыторыі, які супадае з межамі імперыі, як было ў выпадку расійскага нацыяналізму ў імперыі Раманавых.

Тэксты зборніка звяртаюцца да пытання таго, ці рэгіён у кантэксце прасторавых практык нацыянальных эліт супадаў з канцэпцыяй нацыянальнай тэрыторыі. Для гэтага розныя дыскурсіўныя практыкі параўноўваюцца з нацыянальнай палітыкай (у выпадку расійскага імперскага кантэксту) (5). Галоўнай мэтай даследавання было не толькі паказаць разнастайнасць канцэпцый Літвы ці іншых прасторавых вобразаў, але і раскрыць прычыну іх фармавання (444).

Афіцыйны імперскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і адміністрацыйна-бюракратычныя практыкі мелі вялікі ўплыў на вобразы нацыянальнай тэрыторыі (geoimages) (120, 101, 118, 131). Тым не менш, напрыклад, афіцыйная забарона на назву Літва не прывяла да яе знікнення як канцэпцыі тэрыторыі і як гістарычнай спадчыны са свядомасці мясцовых эліт.

Наадварот, расійскія імперскія практыкі спрыялі таму, што Гродзенская, Віленская, Ковенская, а часам і Сувалкаўская губерні лічыліся на афіцыйным узроўні літоўскімі на пачатку ХХ ст. Гэта тлумачыць тое, што ў мемарандуме 1905 г. да расійскага ўрада літоўская інтэлігенцыя ўжывала катэгорыі імперскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання (202–203). Але гэта быў адзіны такі выпадак, бо, як правіла, іх згадак пазбягалі (445). Імперскія ўлады яўна пераацэньвалі ўплыў на ментальныя карты мясцовых эліт і насельніцтва скасаванага ў 1911 г. інстытута Віленскага генерал-губернатарства. Хоць сам факт таго, што наяўнасць такой адміністрацыйнай адзінкі надавала “Паўночна-Заходняму краю” ці “Заходняму краю” пэўную рэгіянальную ідэнтычнасць, што прывяло да яго ліквідацыі, а самі гэтыя назвы не павінны былі згадвацца ва ўказе аб скасаванні, гэта не дае канчатковай карціны расійскай бюракратычнай логікі ў сэнсе абгрунтавання і стварэння пэўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (73–74).

Што ж датычыць беларускага нацыянальнага руху, то нацыянальныя актывісты не бачылі нічога дрэннага ва ўжыванні назваў афіцыйных імперскіх адміністрацыйных адзінак (294–295) для вызначэння нацыянальнай тэрыторыі на падставе этналінгвістычнага крытэрыю, які на рубяжы ХІХ і ХХ ст. стаў нарматыўным.

Яўрэйскі дыскурс таксама трымаўся ў асноўным афіцыйнага тэрміна “Беларускія губерні”, калі гаворка ішла пра “Райсн” (Беларусь) (336). А вось сучасная цэнтральная і заходняя часткі Беларусі на захад ад ракі Бярэзіны вызначаліся ў яўрэйскім дыскурсе як “Літэ” (Літва) (336). Гэта, праўда, істотна дапаўнялася распаўсюджаннем на тэрыторыі рэгіёну “Райсн” уплываў рэлігійнага хасідскага руху Хабад, на што ўказалі Уладзімір Левін (Vladimir Levin) і Дарус Сталюнас (333–335).

Гэта зусім не азначае, як можна пераканацца, чытаючы раздзелы зборніка, што менавіта імперскі дыскурс быў галоўным для нацыянальных эліт у фармаванні прасторавых канцэпцый Літвы. Да ХІХ ст. ролю сістэмы каардынатаў, якія спрашчалі камунікацыю, выконвалі водныя бар’еры, галоўным чынам рэкі, а ў Расійскай імперыі пачынаючы з гэтага стагоддзя аналагічную функцыю адыгрывалі межы губерняў і іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (445–446).

Імперскі дыскурс і звязаны з ім адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел меў вялікі ўплыў, але толькі да пэўнай ступені. Ён знаходзіўся ў дыялогу з іншымі моцнымі чыннікамі, якія фармавалі вобразы нацыянальных тэрыторый, фармавалі прасторавыя вобразы Літвы сярод беларусаў, літоўцаў, палякаў і яўрэяў. Такімі чыннікамі выступалі культурныя ці нацыянальныя ідыёмы (ідэі эпохі рамантызму, канцэпцыі этнакультурнай ці этналінгвістычнай нацыі і інш.), а таксама спадчына мінулага (444–446). У той жа час такі чыннік, як геаграфічны дэтэрмінізм, прэтэнзіі на “натуральныя межы” выступалі ўвыпадках, каліімкнуліся знайсці дадатковыя аргументы, якія дапамаглі б вызначыць нацыянальную тэрыторыю “больш аб’ектыўна” (445). Зрэшты, якраз “прасторавы паварот” у гуманістыцы аспрэчвае “натуральнасць” межаў.

У выпадку ж прускай, ці Малой, Літвы назіралася адначасовае вызначэнне яе межаў паводле этналінгвістычнага крытэрыю пры функцыянаванні адміністрацыйных адзінак, якія выступалі як літоўскія, але не супадалі этналінгвістычнымі межамі. Гэта ўплывала на прасторавы вобраз названага рэгіёну.

Трэба ўсё ж адзначыць, што ў зборніку аналізуецца пытанне “нацыяналізацыі мас” і распаўсюджанне адпаведных прасторавых вобразаў Літвы сярод літоўскамоўнага насельніцтва, а не толькі элітны дыскурс. Вельмі цікавы ў гэтым сэнсе тэкст Зіты Медзішаўскене (Zita Medišauskienė), якая разглядае функцыянаванне тэрытарыяльных вобразаў і іх гістарычнага кантэксту ў зборніках касцельных гімнаў, лемантароў, календароў і брашур у першай палове ХІХ ст. (152, 155, 157–172), скіраваных на сялянскую аўдыторыю.

Можна пагадзіцца з Дарусам Сталюнасам і Вольгай Масцяніцай у тым, што з’яўленне з цягам часу, а асабліва на пачатку ХХ ст., у польскім дыскурсе складанага тэрміна “Літва і Беларусь” было сведчаннем усведамлення польскім грамадствам пашырэння беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў (243–244). Аўтары ўдакладняюць, што не ахапілі ўсіх наяўных крыніц па згаданым пытанні, але такую тэзу можна прыняць. Гэта, аднак, павінна стымуляваць даследчыкаў з Беларусі і Літвы да больш глыбокага далейшага вывучэння крыніц па названым пытанні і пашырэння дыскусіі вакол яго.

Цікавасць і неадназначную рэакцыю, асабліва сярод беларускіх чытачоў, можа выклікаць гіпотэза, высунутая Вольгай Масцяніцай у тэксце, прысвечаным стварэнню нацыянальнай тэрыторыі беларускім нацыянальным рухам. Адметна тое, што беларускай праблематыцы прысвечаны самы невялікі па памерах тэкст у зборніку, што, аднак, не азначае яго горшай якасці параўнальна з іншымі.

Даследчыца піша, што ідэя стварэння адзінай аўтаномнай Літвы пад час рэвалюцыі 1905–1907 г. у поглядах беларускай інтэлігенцыі абапіралася на пэўны разлік. Паводле даследчыцы, беларускія актывісты былі перакананы, што беларуская нацыянальная свядомасць узмоцніцца ў рамках аўтаномнай Літвы, і гэта пазней дазволіла б ім дамагацца аўтаноміі этнаграфічнай Беларусі як асобнай палітычнай і тэрытарыяльнай адзінкі. Літоўскі ж бок разгадаў такую логіку і адкінуў у траўні 1906 г. прапанову аб’яднання літоўскіх і беларускіх сацыял-дэмакратаў. Але В. Масцяніца сваю гіпотэзу называе “далікатнай”, настойваючы, што сустрэча сацыял-дэмакратаў і некаторыя праграмныя дакументы БСГ дазваляюць сфармуляваць такое меркаванне. У той жа час усведамленне супадзення ўяўных нацыянальных тэрыторый беларусаў і літоўцаў (“этнаграфічнай Літвы” і “этнаграфічнай Беларусі” [2]) не прывяло да публічнага абмеркавання гэтай супярэчнасці. Беларускі бок, як піша Вольга Масцяніца, не быў зацікаўлены ў гэтым (302).

Прасторавыя вобразы і канцэпцыі, якія функцыянавалі ў розных дыскурсах, мелі ўзаемаўплыў. Напрыклад, у канцы ХІХ і пачатку ХХ ст. літоўцы ў Прусіі сталі апісваць “сваю ўласную” тэрыторыю паводле крытэрыяў, вызначаных нямецкімі навукоўцамі ў ХІХ ст. (448) [3]. Можна пагадзіцца з высновамі аўтараў і рэдактара зборніка, што геа-ідэалагічныя вобразы не былі сталымі, яны змяняліся ў залежнасці ад культурных ідыём і інтарэсаў. У той жа час яны залежалі ад прасторавых вобразаў, якія склаліся гістарычна. Таксама пераканаўчай выглядае тэза аб тым, што новыя ідэалогіі сучаснай ідэнтычнасці ва Усходне-Цэнтральнай Еўропе не столькі замянілі тагачасныя лакальныя, рэгіянальныя ці палітычныя ідэнтычнасці, колькі былі ў сталым дыялогу з імі (449).

На завяршэнне хацелася б падкрэсліць яшчэ раз высокія стандарты даследчыцкай працы, якіх прытрымліваюцца і самі задаюць спецыялісты, што працавалі над гэтай калектыўнай манаграфіяй. За выключэннем некаторых памылак у транслітарацыі беларускіх назваў і невялікай колькасці моўных штампаў гэта практычна бездакорная праца, да якой будуць звяртацца спецыялісты па гісторыі Беларусі, Літвы, Польшчы і Усходне-Цэнтральнай Еўропы ў цэлым. Знаёмства з кнігай трэба рэкамендаваць як спецыялістам, так і тым, хто цікавіцца новай і найноўшай гісторыяй Беларусі, Літвы і іх суседзяў. Яна, безумоўна, пашырыць уяўленне пра складанасць і неадназначнасць працэсаў фармавання нацый і нацыянальных ідэнтычнасцяў, дапаможа ўзбагаціць метадалагічную і тэарэтычную базу даследчыкаў, якія займаюцца гэтай праблематыкай, павысіць узровень і якасць акадэмічнага дыскурсу.

Горадня – Варшава

Аляксандр Пагарэлы


[1] Johnson L. R. Central Europe: Enemies, Neighbors, Friends. New York – Oxford, 1996.
[2] Mačiulis D. and Staliūnas D. Lithuianian Nationalism and the Vilnius Question, 1883–1940. Verlag Herder-Institut, Marburg, 2015. P. 38, 49.
[3] Liulevicius V. G. The German Myth of the East. 1800 to the Present. Oxford-New York, 2009. P. 106–107.

Наверх