Кніга Аляксандра Гужалоўскага – вынік некалькіх гадоў працы аўтара над гісторыяй перыяду адлігі. Выданне атрымалася даволі вялікім – складаецца з уводзінаў, дваццаці трох тэматычных раздзелаў і заключэння, мае імянны паказнік. У кнізе апісваюцца розныя бакі жыцця беларускага грамадства эпохі адлігі. Тут і рэабілітацыя рэпрэсаваных, і непаслядоўная антыалкагольная кампанія, і “Клуб вясёлых і знаходлівых”, і студэнцкія будаўнічыя атрады, і публічнае абмеркаванне палавога жыцця.
Як і ў іншых сваіх працах, аўтар абапіраецца на вялікую колькасць архіўных крыніц, а таксама на перыядычны друк эпохі і мемуарную літаратуру. Выбітныя здольнасці А. Гужалоўскага ў архіўнай эўрыстыцы вядомыя.
Аўтар заяўляе кнігу як манаграфію (15). Дазволю сабе не пагадзіцца з такім вызначэннем. Чытачу прапанаваны хутчэй зборнік артыкулаў. Раздзелы амаль не звязаныя паміж сабой. У іх няма нейкай скразной думкі, тэмы, якая б іх аб’ядноўвала (калі не лічыць тэмай храналагічны перыяд 1953–1968 г.). Чытаць далей →







