БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Канферэнцыі'

Артыкулы па тэме ‘Канферэнцыі’

«Жыццё i дзейнасць М.В.Доўнара-Запольскага» (Вiталь Скалабан)

Мiжнародная навуковая канферэнцыя пад такой назвай адбылася 1-2 лiпеня 1997 г. у Рэчыцы, на радзiме выдатнага беларускага вучонага Мiтрафана Вiктаравiча Доўнара-Запольскага. Прысвячалася яна 130-й гадавiне з дня нараджэння гiсторыка. Арганiзатарамi канферэнцыi выступiлi Гомельскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Францiшка Скарыны, Рэчыцкi гарадскi выканаўчы камiтэт, лiтаратурна-гiстарычны i грамадска-культурны часопiс «Палессе», а дабрадзеямi — вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» i прадпрыемства па транспартаванню наф-ты «Дружба».

Былi заслуханы i абмеркаваны даклады i паведамленнi сталiчных навукоўцаў М.Бiча, А.Лiса, З.Яцкевiча, З.Шыбекi, А.Вялiкага, Р.Платонава, Г.Штыхава, А.Гануша, Я.Янушкевiча, П.Кручка, У.Конана, В.Скалабана, А.Кiштымава, М.Шумейкi, гомельскiх З.Паўлаўца i I.Нямкевiча, Дз.Карава з Гораднi i А.Каўкi з Масквы, расiйскiх гiсторыкаў С.Мiхальчанкi i А.Дуброўскага з Бранска, а таксама I.Вербы з Украiны (Кiеў). З вялiкай цiкавасцю быў прагледжаны дакументальны фiльм пра М.В.Доўнара-Запольскага, створаны рэжысёрам Ю.Лысятавым па сцэнары А.Лiса. На канферэнцыi яскрава выявiлася шматграннасць асобы М.В.Доўнара-Запольскага, беларускага гiсторыка, аднаго з заснавальнiкаў нацыянальнай гiстарыяграфiчнай канцэпцыi, этнографа, лiтаратуразнаўцы, якi ўнёс свой уклад i ў украiнскую ды расiйскую навуку. Творчая спадчына слыннага навукоўцы павiнна быць уключана ў кантэкст сучаснага духоўнага жыцця Беларусi, Расii i Украiны.
Чытаць далей →

Гiсторыя «Вялiкага тэрору» ў Беларусi (Андрэй Кiштымаў)

Па наканаванню гiсторыi на 1997 год прыпаў шэраг драматычных юбiлеяў: 120-годдзе з дня нараджэння Ф.Э.Дзяржынскага, 80-годдзе Кастрычнiцкага перавароту i 80-годдзе стварэння ВЧК, да таго ж — 50-годдзе сумна вядомага 1937 года. Менавiта таму Беларускi Хельсiнскi камiтэт i Беларуская асацыяцыя ахвяр палiтычных рэпрэсiй 19 снежня 1997 года правялi ў Менску навуковы семiнар «Карныя органы Беларусi: гiсторыя i сучаснасць».

У свой час з тэмы палiтычных рэпрэсiй пачаўся чарговы вiток беларускага Адраджэння — Курапаты, Мартыралог Беларусi, стварэнне БНФ. Потым ад рэпрэсiяў пачала вызваляцца беларуская гiсторыя, нацыянальная сiмволiка, паўстала рэпрэсаваная беларуская дзяржаўнасць. Здавалася б, чарговая старонка беларускай гiсторыi перагорнута. На самой справе, яна толькi пачала запаўняцца. Найноўшая гiсторыя Беларусi мае падмурак, на якiм iдзе будоўля.
Чытаць далей →

«Архiвы на шляху ў ХХI стагоддзе» (Кузьма Казак)

Першы беларуска-французскi архiўны семiнар

Дзеля пашырэння знаёмства з сучаснай гiсторыяй i арганiзацыяй архiваў Францыi, выяўлення яе асаблiвасцяў i тэндэнцый, а таксама ў мэтах абмеркавання пытанняў дзяржаўнага к_равання архiвамi, заканадаўства, арганiзацыi камплектавання i апрацоўкi дакументаў, функцыявання архiўных пабудоваў на базе гiстарычнага факультэта БДУ i Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь супольна з Дырэкцыяй архiваў Францыi 2-5 красавiка 1997 г. быў праведзены Першы беларуска-французскi архiўны семiнар «Архiвы на шляху ў XXI стагоддзе». Такое мерапрыемства, арганiзаванае кафедрай крынiцазнаўства i музеязнаўства БДУ, адбылося ўпершыню ў гiсторыi.
Чытаць далей →

Кансерватызм у сучасных грамадствах (Марына Сакалова)


У лiстападзе 1996 г. у Зальцбургу (Аўстрыя) адбыўся семiнар «Кансерватызм у сучасных заходнiх грамадствах». На самой справе тэматыка дакладаў i паведамленняў была значна шырэйшая — абмяркоўвалiся сучасныя кансерватыўныя рухi ў Еўропе (Заходняй i Усходняй), ЗША, Iндыi, Кiтаi, Лацiнскай Амерыцы, аналiзавалiся гiсторыя i тэорыя кансерватызму як такога. iншымi словамi, семiнар быў прысвечаны абмеркаванню гiсторыi i сучаснасцi кансерватыўных рухаў, iх спецыфiцы ў залежнасцi ад гiстарычных i палiтычных умоў.
Чытаць далей →

Берасцейскiя чытаннi (Геннадзь Сагановiч)

У траўнi 1996 г. у Пярэмышлi, Львове i Кiеве адбывалiся чарговыя Берасцейскiя чытаннi, арганiзаваныя Iнстытутам гiсторыi царквы Львоўскай Багаслоўскай Акадэмii. Яны сталi ўжо пятай сустрэчай вучоных, прысвечанай Чатырохсотай гадавiне Берасцейскай царкоўнай унii, праведзенай гэтым iнстытутам. «Менталiтэт, iдэнтычнасць i багаслоўе ў Украiне i Беларусi ў ХVII ст.» — так арганiзатары акрэслiлi праблематыку гэтага форуму. З асноўнымi дакладамi выступiлi Барыс Гудзяк (Львоў) «Шляхi ўкраiнскага багаслоўя i духоўнасцi ў ХVII ст.», Франк Сысын (Эдмантан) «Берасцейская унiя i праблема ўкраiнскай iдэнтычнасцi i нацыятварэння», Сяргей Плохiй (Эдмантан) «Берасцейская унiя i новыя канцэпцыi Русi», ды нiжэйпадпiсаны, чый рэферат зваўся «Царкоўная унiя i праблема нацыянальнай тоеснасцi беларусаў у ХVII ст.». Iх апанентамi ў Львове былi Сафiя Сенiк (Рым), Яраслаў Дашкевiч (Львоў) i Пятро Кралюк (Луцк), а ў Кiеве — Наталя Якавенка (Кiеў) i Дзмiтры Караў (Горадня).

Чытаць далей →

Сустрэча даследчыкаў Унii (Валянцiна Грыгор’ева, Алена Фiлатава)

25-27 кастрычнiка ў Красiчынскiм Замку, што знаходзiцца недалёка ад Пярэмышля (сучасная Польшча), праходзiла навуковая канферэнцыя «Каталiцкая царкоўная унiя ў Цэнтральнай i Ўсходняй Еўропе: iдэя i рэчаiснасць». Арганiзавалi яе Паўднёва-Усходнi навуковы iнстытут (Пярэмышль) i Антрапалагiчны iнстытут Кентскага ўнiверсiтэту (Англiя). Вучоныя праслухалi 23 даклады. Iх тэматыка была вельмi розная: ад прычынаў i ўмоў заключэння Берасцейскай царкоўнай унii да стану унiяцкай царквы сёння, прычым не толькi ў Польшчы i Украiне, але i ў сучаснай Францыi. Асаблiвая ўвага была звернута на ўзаемаўплывы унii i нацыянальнай свядомасцi. Гэтай праблеме прысвяцiла свае даклады амаль трэцяя частка выступоўцаў. Што да складу ўдзельнiкаў, дык ён быў даволi стракаты: гiсторыкi, духавенства (каталiцкае i унiяцкае), сацыёлагi, палiтолагi, культуролагi з Англii, Беларусi, ЗША, Iталii, Канады, Польшы, Украiны i Францыi. Беларусь прадстаўлялi тры чалавекi: Дзмiтры Караў, Валянцiна Грыгор’ева i Алена Фiлатава. Удзельнiкi форуму паставiлiся да беларускай дэлегацыi з вялiкай увагай. Галоўнае, што характарызавала атмасферу канферэнцыi, — гэта iмкненне зразумець адзiн аднаго, узбагацiць свае веды. I, нягледзячы на шматмоўе, гэта, трэба сказаць, удалося.

Валянцiна Грыгор’ева,
Алена Фiлатава

ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКА-НЯМЕЦКАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ ГІСТОРЫКАЎ

«Беларусь — нацыя без гісторыі?» — такі правакацыйны тытул мела міжнародная канфэрэнцыя па гісторыі й актуальных праблемах разьвіцьця Беларусі, што праходзіла 17-19 сакавіка 1995 г. у будынку Ўсходняй Акадэміі ў Кёнігштайн-Таўнус, недалёка ад Франкфурта-на-Майне. Яе арганізавалі Інстытут ўсходнеэўрапейскай гісторыі Цюбінгенскага ўнівэрсытэту i Сэмінар усходнеэўрапейскай гісторыі Франкфурцкага ўнівэрсытэту, а таксама катэдры паліталёгіі i сучаснай гісторыі Мангэймскага ўнівэрсытэту. Ініцыятарам канфэрэнцыі быў прафэсар Цюбінгенскага ўнівэрсытэту Дзітрых Бэйраў, які запрасіў на гэтую сустрэчу практычна ўсіх сваіх суайчыньнікаў, зацікаўленых у вывучэньні гісторыі Беларусі. Сярод ix былі Моніка Банькоўская (Швайцарыя), Герман Бідэр (Аўстрыя), Андрэас Капэлер (Нямеччына), які адным зь першых пачаў займацца праблемамі нацыянальных узаемадачыненяў у былым СССР, ды інш.
Чытаць далей →