БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Расійская імперыя'

Артыкулы па тэме ‘Расійская імперыя’

Куль-Сяльверстава, Святлана Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур (Андрэй Кіштымаў)

Куль-Сяльверстава, Святлана Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова ХVIII ст. 1820-я г.) / Навук. рэд. П.І. Брыгадзін. Мінск, 2000. 260.

Асноўны сюжэт рэцэнзаванай манаграфіі, які зададзены яе храналагічнымі рамкамі, у вельмі кароткай форме можа быць сфармуляваны так: гістарычная сустрэча шляхецкай рэспублікі Рэчы Паспалітай з абсалютнай манархіяй Расійскай імперыяй і вынік гэтай сустрэчы. Месца дзеяння — Беларусь. Змест дзеяння — культурныя працэсы.

Вельмі складана адказаць на пытанне: «чыя культура?», калі дагэтуль маецца вельмі цьмянае ўяўленне пра тое, якая яна была. Не, гэта, вядома, не азначае, што польскія гісторыкі не даследавалі розных аспектаў развіцця культуры таго часу. Ёсць і грунтоўныя працы расійскіх даследчыкаў па гэтай тэматыцы. Урэшце, штосьці рабілася і беларускімі гісторыкамі, і, не ў апошнюю чаргу, аўтарам рэцэнзаванай манаграфіі. Але пакуль гэта былі толькі «дрэвы», за якімі слаба праглядаецца «беларускі лес». Адзначаныя хібы павінна запоўніць кніга Святланы Куль–Сяльвеpставай.
Чытаць далей →

Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową (Лія Салавей)


Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo–Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000. 301 s.

Гэтае грунтоўнае даследаванне ў жанры гістарычнай сацыялогіі, прысвечанае вывучэнню шматлікіх важных аспектаў, што характарызуюць стан свядомасці беларускага грамадства ХIХ ст., яго асобных груп і адзінак, належыць доктару сацыялогіі з Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры–Складоўскай. Выбар аўтарам праблематыкі для сваёй працы быў абумоўлены, найперш, той акалічнасцю, што беларусы дагэтуль не маюць абагульняльнага даследавання, якое б у адным томе прасачыла пачаткі фармавання беларускай нацыянальнай ідэі на працягу ўсяго ХIХ ст. Як слушна заўважае аўтар ва «Ўступе», яшчэ недастаткова навуковых прац пра ўсведамленне тагачаснымі беларусамі сваёй этнічнай і нацыянальнай прыналежнасці. Публікацыі, прысвечаныя нацыянальна–вызваленчаму руху і фармаванню беларускай нацыянальнай ідэалогіі, з’яўляюцца рэдкасцю не толькі ў Польшчы, але і ў Беларусі. Недастаткова, лічыць аўтар, комплексных даследаванняў, якія праводзілі б аналіз прычын запозненасці фармавання беларускай нацыі ў сучасным разуменні гэтага тэрміна, хоць, на наш погляд, асноўныя прычыны такога стану добра вядомыя, не ўсведамляюцца хіба маштабы пэўных з’яў, механізмы, паслядоўнасць і спалучанасць розных фактаў.
Чытаць далей →

Алена Філатава. Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўраду ў Беларусі (канец XVIII — першая палова ХIХ ст.)


У канцы XVIII — першай палове ХIХ ст. Расійская імперыя значна пашырыла сваю тэрыторыю як у выніку ваенных дзеянняў, так і за кошт мірных дамоваў[1]. У адрозненне ад каланіяльных дзяржаваў Еўропы, дзе выразна размяжоўваліся правы і абавязкі метраполій і калоній, у расійскай дзяржаве на новых землях былі распаўсюджаныя расійскія законы, і гэтыя землі непасрэдна ўваходзілі ў яе склад. Але працэс далучэння быў даволі складаны. Інкарпарацыя кожнай новадалучанай тэрыторыі расцягвалася не на адно дзесяцігоддзе і закранала ўсе бакі дзейнасці тагачаснага яе грамадства: палітычныя, эканамічныя, культурныя, рэлігійныя і нацыянальныя.
Чытаць далей →

Алесь Cмалянчук. Палякі Беларусі і Літвы ХIХ — пачатку ХХ ст. як этнакультурны і сацыяльны феномен

(Гістарыяграфічны агляд)

Для разумення феномена польскай грамадскасці беларускіх і літоўскіх земляў у ХIХ — пачатку ХХ ст. уяўляецца вельмі важным асвятленне праблемы радаводу мясцовых палякаў. Цэнтральнымі тут з’яўляюцца пытанні пра памеры міграцыі насельніцтва з этнічных польскіх земляў у Беларусь і Літву і пра сутнасць працэсаў паланізацыі. Якія ж асноўныя падыходы навукоўцаў Беларусі, Літвы і Польшчы да азначаных праблем?

Вызначыць дакладна храналогію першых міграцыйных плыняў насельніцтва з тэрыторыі этнічнай Польшчы на ўсход вельмі цяжка. Суседства польскіх і беларуска-літоўскіх земляў спрыяла таму, што працэсы ўзаемапранікнення распачаліся здаўна. Беларускія даследчыкі Ігар Карашчанка і Анатоль Валахановіч зафіксавалі перасяленні мазураў на землі сучаснай Беларусі ўжо ў ХII—ХIII ст. На іх думку, пасля Люблінскай уніі (1569) польская міграцыя ўзмацнілася. Аднак масавага характару перасяленні не набылі, бо Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. істотна абмежаваў магчымасці набыць зямлю і заняць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ для шляхты з Каралеўства Польскага[1]. Этнолаг і гісторык Міхаіл Піліпенка лічыць, што актыўная міграцыя польскага насельніцтва (пераважна дробнай шляхты) распачалася толькі ў XV—XVI ст. Прычым асноўнымі кірункамі гэтай міграцыі былі Прыпяцкі, Цэнтральны і Дзвінска-Дняпроўскі рэгіёны[2].
Чытаць далей →

Дзмітры Левін. Некралог магілёўскага гісторыка Мацея Фурсава як біаграфічная крыніца (факты і фігуры замоўчвання)


1. Неабходнасць пошукаў тэксту, названага ў тытуле, была абумоўлена працай аўтара ў складзе групы па вывучэннi губернскiх памятных кнiжак Расійскай Iмперыi над складаннем паказальнiка зместу памятных кнiжак Пскоўскай губернi. Паколькi iмя члена камiсii Пскоўскага губернскага статыстычнага камiтэта (ГСК) па складаннi памятных кнiжак 1860-х г., iнспектара школы вайсковага ведамства Мацвея Васiлевiча Фурсава неаднаразова згадваецца ў афiцыйных публiкацыях[1], i ў сувязi з асаблiвасцямi методыкi складання iменнага паказальнiка названай працы паўстала пытанне пра iдэнтычнасць пскоўскага педагога пачатку 1860-х г. з вядомым археолагам 1890-х г., дырэктарам Магiлёўскай мужчынскай гiмназii i рэдактарам неафiцыйнай часткi «Могилевских губернских ведомостей». Зварот да вядомых бiяграфiчных даведнiкаў быў безвынiковым, таму што ў слоўнiку членаў Маскоўскага археалагiчнага таварыства, якi склаў А.А.Захараў[2], аб’ём бiяграфiчнай iнфармацыi абмежаваны 1890-мi гадамі, а ў выданнях беларускiх энцыклапедый[3] iнфармацыя наконт асобы, што нас цiкавiць, абмежаваная двума апошнiмi дзесяцiгоддзямi мiнулага стагоддзя i ў гэтых межах вельмi няпоўная, што звязана з значнымi стратамi ў корпусе крынiц на беларускiх землях на працягу XX ст. У найноўшым роспiсу зместу бiяграфiчных слоўнiкаў, апублiкаваным у Оснабруку ў 1996 г.[4], не было нiякiх спасылак на замежныя публiкацыi; i нават год нараджэння М.В.Фурсава застаўся невядомым для складальнiкаў названага аўтарытэтнага выдання.
Чытаць далей →

Яўген Анішчанка. Мяжа Вялікага Княства Літоўскага ў справах памежных камісій (першая палова XVIII ст.)


Сярод фактараў, якiя доўгiя дзесяцiгоддзi вызначалi ўзаемадачыненнi Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi, былi памежныя канфлiкты, асаблiва на паўночна-ўсходняй ускраiне Вялiкага Княства Лiтоўскага. На жаль, наяўная гiстарычная лiтаратура не дае належнага ўяўлення пра змест i рэгуляван не тых супярэчнасцяў. Паспрабуем гэта зрабiць на падставе раней сакрэтных дакументаў Архiва знешняй палiтыкi Расii, якiя тычацца дзейнасцi двухбаковых пагранiчных камiсiй.
Чытаць далей →

Вяртанне ў «Северо–Западный край»? (Генадзь Сагановіч)*


«За последние годы нами преодолена деидеологизация средней и особенно высшей школы».
З выступлення А.Лукашэнкі ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (20 лістапада 1998).

«Адмовіўшыся ад празмернай ідэалагізацыі і палітызацыі ў гістарычнай навуцы, аўтары імкнуліся не падфарбоўваць нашу гісторыю…»
З прадмовы Я.Новіка да «Гісторыі Беларусі» (1998).

* Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Частка 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. Мінск: Універсітэцкае, 1998. 416.

Першая частка навучальнага дапаможніка, адрасаванага перадусім студэнтам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, ахапляе перыяд ад глыбокай старажытнасці да лютага 1917 г. Цягам сямі гадоў яе пісала група з 29 чалавек: 6 прафесарaў, 9 дацэнтаў і 14 гісторыкаў без званняў і ступеняў. Гэта галоўным чынам гісторыкі-выкладчыкі, па навуковых публікацыях невядомыя. Выдадзеная дзесяцітысячным накладам, кніга зусім не залежвалася на паліцах кнігарняў, у чым чарговы раз выявіўся высокі попыт на гістарычную літаратуру. Яе раскупілі і, трэба думаць, чытаюць. Яшчэ на прэзентацыі выдання кіраўнік калектыву праф. Яўген Новік заявіў, што новая кніга «развенчвае міфы» ды выключна эфектна ацаніў шматгадовую працу сваіх суаўтараў: «Мы адверглі пісаніну некаторых гісторыкаў»[1]. Між тым, з боку спецыялістаў сур’ёзных водгукаў на разрэкламаваны дапаможнік дасюль не было. Запоўніць гэты прабел і данесці да чытача думку старонніх гісторыкаў цяпер спрабуе БГА. Пачнем са структуры.
Чытаць далей →

Гістарыяграфічныя «навацыі» ў навучальнай літаратуры (Міхась Біч)

Гістарыяграфічныя „навацыі» ў навучальнай літаратуры*


* Гісторыя Беларусі ў двух частках. Частка І. Ад старажытных часоў па люты 1917 г. Пад рэдакцыяй прафесараў Я.К.Новіка і Г.С.Марцуля. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ. Мінск: „Універсітэцкае». 1998.

Перыяду з канца ХVIII ст. па 1917 г. прысвечаны два апошнія раздзелы (IV і V) I часткі кнігі. Раздзел IV называецца „Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы (канец ХVIII першая палова ХIХ ст.)», а раздзел V — „Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі. Барацьба за нацыянальнае адраджэнне (другая палова ХIХ ст. люты 1917 г.)». Пры такіх назвах раздзелаў і іх храналагічных рамках узнікае пытанне: чаму 50-я г. XIX ст. выключаны з перыяду крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы і аднесены да перыяду станаўлення і развіцця буржуазна га грамадства, які ў кнізе адкрываецца параграфам пра рэформу 1861 г.? Ці не дакладней было б абазначыць храналагічныя рамкі раздзела IV „канец XVIII — 50-я гады XIX ст.», а раздзела V — „60-я гады XIX ст. — 1917 г.»?
Чытаць далей →

Черепица, Валерий Н. Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества; яго ж, Польское национальное движение в Белоруссии (Алесь Смалянчук)

Черепица, Валерий Н. Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества. Гродно, ГрГУ, 1998. 328;
ён жа, Польское национальное движение в Белоруссии (последняя треть ХIХ в.): факты, события, комментарии. Гродно, 1996. 142.

У 1998 г. у Горадні выйшла з друку кніга прафесара Валерыя Чарапіцы, прысвечаная аднаму з самых прыкметных тэарэтыкаў і дзеячаў «заходнерусізму». Манаграфія выдадзена пры ўдзеле Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта як «навуковае выданне». Яна складаецца з «Прадмовы» і васьмі раздзелаў, большасць з якіх прысвечана асобным этапам станаўлення М.Каяловіча як навукоўца і грамадскага дзеяча. У апошніх раздзелах аўтар засяродзіў увагу на дзейнасці вучняў і паслядоўнікаў М.Каяловіча, на лёсе ягоных сыноў. Аповед В.Чарапіцы суправаджаецца спробамі ахарактарызаваць гістарычную cітуацыю ў «Заходняй Расіі»[1] ў ХIХ ст. Завяршае кнігу спіс публікацый М.Каяловіча і пералік найбольш важных падзей ягонага жыцця.
Чытаць далей →

Алесь Смалянчук. «Краёвасць» у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г.


Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы ( Беларусь i Лiтва разглядаюцца ў межах Вiленскай, Вiцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магiлёўскай i Мiнскай губ.) з’явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп. Апошнiя праявы краёвасцi адносяцца да 1939-1940 г.

Першымi зацiкавiлiся тэмай краёўцаў польскiя даследчыкi. Уладзiслаў Вяльгорскi, Юлiуш Бардах, Крыстына Гамулка i iнш. звычайна разглядаюць краёўцаў у рэчышчы дзейнасцi польскай грамадскасцi Беларусi i Лiтвы. Пры гэтым заўсёды падкрэслiваецца своеасаблiвасць iх самасвядомасцi. Ю.Бардах ахарактарызаваў яе наступным чынам: «Яны былi палякамi з пункту погляду культурнай арыентацыi. Аднак, разважаючы над iх нацыянальнасцю, трэба адзначыць, што заўсёды пераважала пачуццё краёвай прыналежнасцi. Яны падпарадкоўвалi польскiя iнтарэсы агульным iнтарэсам краю»[1]. Гiзберт-Студнiцкi прапанаваў нават увесцi для краёўцаў спецыяльны тэрмiн — «лiцвiн-паляк»[2].
Чытаць далей →

Beavoius, Daniel. Walka o ziemie. Szlachta polska na Ukrainie (Алесь Смалянчук)


BEAVOIUS, D. WALKA O ZIEMIE. Szlachta polska na Ukrainie prawobrzeznej pomiędzy caratem a ludem ukraińskim. 1863-1914. Sejny, 1996. 290.

«Walka o ziemie» — трэцяя кнiга загадчыка кафедры гiсторыi славян Парыжскага унiверсiтэту, якая датычыць гiсторыi палякаў на землях былога Вялiкага Княства Лiтоўскага ў ХIХ — пачатку ХХ ст. Дзве першыя — «Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich. 1830-1832.» T.1-2 (Rzym-Lublin); «Polacy na Ukrainie.1831-1863» (Paryż), якiя ў польскiм перакла-дзе выйшлi адпаведна ў 1991 i 1986 г. — выклiкалi вялiкую зацiкаўленасць асаблiва сярод польскiх гiсторыкаў. Новая праца стала прадметам вострых дыскусiй i яшчэ раз пацвердзiла высокi навуковы ўзровень даследаванняў Данiэля Бавуа. Вядомы польскi гiсторык Стэфан Кеневiч ахарактарызаваў яе як навуковую сенсацыю.
Чытаць далей →

Sikorska-Kulesza, Iolanta. Deklasacja drobnej szlachty na Litwie i Białorusi (Алесь Смалянчук)


SIKORSKA-KULESZA, IOLANTA. Deklasacja drobnej szlachty na Litwie i Białorusi w XIX w. Warszawa, 1995. 114.

Гэта першае ў гiстарыяграфii даследаванне, цалкам пры-свечанае т.з. «разбору», або працэсу выключэння дробнай шляхты з пануючага стану. Сярод беларускiх гiсторыкаў праблему дэкласацыi закраналi Мiкалай Улашчык i Сусана Самбук.

Праца польскай даследчыцы заснавана пераважна на матэрыялах заканадаўства i афiцыйнай статыстыкi. Архiўныя матэрыялы амаль не выкарыстоўвалiся. I.Сiкорска-Кулеша ахарактарызавала сваю працу як нарыс дэкласацыi дробнай шляхты, якi патрабуе верыфiкацii i дапрацоўкi на падставе архiўных даследаванняў (с.102).
Чытаць далей →

Буховец, Олег Г. Социальные конфликты и крестьянская ментальность в Российской империи (Вячаслаў Насевiч)


БУХОВЕЦ, ОЛЕГ Г. Социальные конфликты и крестьянская ментальность в Российской империи начала ХХ века. Новые материалы, методы, результаты. Москва: Мосгорархив. 1996. 400.

Спрэчкi аб тым, як трэба пiсаць гiсторыю, цягнуцца не першае дзесяцiгоддзе. У апошнi час яны набылi такую вастрыню, што паўстае пытанне пра «крызiс гiстарычнага пазнання». Менавiта з гэтай тэмы пачынае сваю кнiгу супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi Алег Бухавец, хоць у асноўным яго праца прысвечана канкрэтнаму i параўнальна лакальнаму пытанню: даследаванню сялянскiх выступленняў у асобных рэгiёнах Расii з 1905 па 1914 г. i тых калектыўных уяўленняў, што стаялi за iмi. Пачынаючы першую з трох частак сваёй працы аналiзам сучасных тэорый, падыходаў i метадаў гiстарычнага даследавання ў кантэксце пераадолення крызiсу, аўтар тым самым бярэ на сябе абавязак у дзвюх астатнiх частках даць канкрэтны прыклад найбольш адпаведнага, з яго пункту гледжання, падыходу. Гэта, безумоў-на, выводзiць значэнне кнiгi далёка за рамкi тэмы, вынесенай у яе загаловак, i заслугоўвае ўвагi ўсiх, каго цiкавяць агульныя праблемы гiстарычнай навукi.
Чытаць далей →