Стыпендыі Фонду Герды Хенкель
Фонд Герды Хенкель у кааперацыі з Еўрапейскай Камісіяй абвяшчае другі раўнд праграмы “Мабільнасць для вопытных даследчыкаў у галіне гісторыі і вывучэння ісламу”. Стыпендыі гэтай праграмы даюць магчымасць вучоным правесці шмат часу ў замежных даследчыцкіх установах па іх выбару. Праграма адкрытая для даследчыкаў з усяго свету. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2012 г. Падрабязная інфармацыя пра стыпендыі і само аплікаванне на сайце: http://www.gerda-henkel-stiftung.de/m4human