Конрад Бабятыньскі. Выдаткі Міхала Казіміра Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655–1660 г.
Напад войскаў цара Аляксея Міхайлавіча і іх ваенныя поспехі прывялі да таго, што ў 1654–1655 г. амаль уся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была акупавана маскоўскай арміяй. Да гэтага дадалося тое, што ў ліпені 1655 г. Рэч Паспалітая стала аб’ектам агрэсіі з боку шведскіх войскаў, якія, між іншым, з поўначы ўвайшлі на землі Жамойці і дайшлі да польскай часткі Інфлянтаў. Як вынік згаданых падзей восенню 1655 г. на тэрыторыі Літвы засталіся некалькі анклаваў, не занятых чужымі войскамі. На захадзе такую ролю выконвала, у першую чаргу па прычыне свайго геаграфічнага становішча, Берасце, дзе знаходзіліся рэшткі арміі ВКЛ і харугвы асабістага набору літоўскага падканцлера Казіміра Лявона Сапегі[1]. Далей на ўсход паспяхова супрацьстаялі ворагу толькі некаторыя прыватныя крэпасці, якія былі акружаны сучаснымі фартыфікацыямі бастыённага тыпу, мелі моцны, забяспечаны адпаведнай артылерыяй, гарнізон і вялікія харчовыя і ваенныя запасы. Да іх ліку можна аднесці Стары Быхаў, які ляжаў на Дняпры, і тры крэпасці — Слуцк, Ляхавічы і Нясвіж, якія знаходзіліся ў глыбіні краіны, на землях перыферыйнага Наваградскага ваяводства[2].
У 1655 г. Нясвіж належаў літоўскаму крайчаму, маладому магнату Міхалу Казіміру Радзівілу (нарадзіўся ў 1635 г.), які толькі пачынаў сваю публічную дзейнасць. Ён стаў уладаром горада пасля смерці бацькі — вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Людвіка (памёр 21 сакавіка 1654 г.)[3], а фактычна незадоўга да пачатку вайны з Масквой.
На працягу жыцця трох пакаленняў Нясвіж быў галоўнай рэзідэнцыяй адной з дзвюх асноўных галін Ра дзівілаў і адначасова выконваў функцыі адміністрацыйнага цэнтра для ўсіх уладанняў. Найбольш у справе развіцця горада зрабіў Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка — аўтар нясвіжскага ўстава (1579). Дзякуючы яго сродкам у 1582 г. на месцы ранейшых драўля-ных ума цаванняў пачалося будаўніцтва мураванага замка, якое ў асноўным было скончана каля 1600 г.[4].
Замак паўставаў у выглядзе прамавугольніка памерам каля 170 на 120 метраў і меў моцную, хоць як для сярэдзіны XVII ст. крыху састарэлую, фартыфікацыю стараітальянскага тыпу. Яна складалася з высокага землянога вала з мураванымі, каменнымі падпорамі (эскарпамі), змешчанымі па вуглах чатырох магутных бастыёнаў, і глыбокага рова. Ахове крэпасці спрыялі і прыродныя ўмовы, бо яна была пабудавана на цяжкадаступным паўвостраве, які абмываўся вадой з узніклых пасля пад’ёму вады ў рацэ Ушы двух ставоў.
Дзякуючы дамбе замак меў сувязь са старэйшай часткай горада, якой у 1586 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка надаў магдэбургскае права. Яна ме ла ўласнае, вельмі саліднае, хоць і больш слабое ў па раўнанні з замкам, умацаванне — земляны вал у фор ме ня пра-вільнага пяцівугольніка з сямю бастыёнамі і пяццю брамамі, якія акружалі напоўнены вадой роў, а таксама ставы і рака Уша. У сваёй большасці ўмацаванні ўзніклі ў канцы XVI ст., але вядома, што праца па іх пашырэнні вялася яшчэ за два гады да пачатку вайны з Масквой. Так, у жніўні 1652 г. былі ўзведзены два дадатковыя ўчасткі ўмацаванняў. Абароназдольнасць нясвіжскага старога горада ўзмацнялі мураваныя сцены двух манастыроў (бенедыкцінак і бернардзінцаў) і царквы, якія з унутранага боку даходзілі да галоўнай лініі фартыфікацыі. Затое ўласных умацаванняў не меў новы горад, які хутка будаваўся на паўднёвым беразе Ушы[5].
Нясвіж знаходзіўся ў глыбіні краіны, а таму да 1655 г. не існавала якой-небудзь рэальнай пагрозы, што ён стане аб’ектам атакі варожых войскаў. У тым ліку і па гэтай прычыне ў мірны час у замку знаходзіўся невялікі гарнізон, які, хутчэй за ўсё, налічваў некалькі дзясяткаў салдат-пехацінцаў і драгунаў, побыт якіх з уласнай кішэні аплачвалі Радзівілы[6]. Сітуацыя кардынальна змянілася ўлетку 1655 г., калі маскоўскія войскі пры падтрымцы казацкіх атрадаў фарсіравалі Бярэзіну і ўварваліся ўглыб Вялікага Княства Літоўскага, захапіўшы 8 жніўня Вільню, а потым Коўна і Гродна. У той момант небяспека навісла і над Наваградскім ваяводствам, пазбаўленым прыкрыцця з боку рэгулярнай арміі, часткі якой, прайграўшы бітву пад Вільняй, або адышлі разам з Я. Радзівілам на тэрыторыю Жамойці, або накіроўваліся ў бок Берасця (харугвы дывізіі левага крыла)[7].
У верасні 1655 г. і гэтая частка Вялікага Княства Літоўскага падверглася нападу маскоўскіх войскаў: корпуса Аляксея Трубяцкога, які ішоў з-пад Старога Быхава, і казацкіх атрадаў пад камандаваннем Васіля Залатарэнкі, што вярталіся з-пад Гродна. Пасля няўдалай спробы захапіць Слуцк (2–6 верасня) Трубяцкі распусціў свае аддзелы на ўсёй Наваградчыне. На працягу трох тыдняў яны здзейснілі вялікую колькасць злачынстваў у дачыненні да мясцовага насельніцтва і пакінулі пасля сябе вялізныя знішчэнні[8]. Вядома, што маскоўскія войскі, а разам з імі і казакі Залатарэнкі, якія вярталіся з-пад Гродна, з’явіліся ў другой палове гэтага рэйду, дзесьці каля 25 верасня, пад Нясвіжам[9]. Хутчэй за ўсё, рашэнне пра штурм замка, дзе ў той час знаходзіўся сам Міхал Казімір Радзівіл, не было прынята, а войскі задаволіліся спусташэннем горада. Хоць дакладны ход падзей невядомы, падаецца, што ахвярай ворага ў той час стаў пазбаўлены ўмацаванняў новы горад, а яго жыхары схаваліся за сценамі старога горада, які, праўдападобна, не быў захоплены.
У гэтым месцы трэба згадаць, што ў наступныя гады значна большую небяспеку для Нясвіжа ўяўлялі не сілы ворага, а аддзелы Багуслава Радзівіла, якія стаялі ў Слуцку. Гэта было звязана са спробай рэалізацыі палітычных планаў князя, які з канца 1655 г. пачаў рэалізацыю сваёй ідэі па стварэнні ўласнага ўдзельнага княства, якое б знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад Швецыі. Яно павінна было ўзнікнуць у тым ліку на тэрыторыі Наваградскага ваяводства, а значыць увабраць у сябе ўладанні Міхала Казіміра Радзівіла. З гэтай прычыны 4–5 снежня 1655 г. аддзелы пад камандаваннем слуцкага каменданта Адама Волакса хітрасцю захапілі Нясвіж. Праз 8 дзён пасля гэтага капітуляваў і Мірскі замак, які таксама належаў крайчаму. Жаўнеры Багуслава, тым не менш, не змаглі асесці ў гэтых гарадах. Нясвіж быў адбіты ўжо ў першыя дні красавіка 1656 г. высланай гетманам Сапегам харугвай мазырскага земскага суддзі Самуэля Аскеркі, але пад час братазабойчых бітваў значныя страты панёс горад і яго ўмацаванні[10].
Сур’ёзная пагроза для Нясвіжа ўзнікла праз чатыры гады, вясной 1660 г., калі Наваградскае ваяводства стала аб’ектам нападу войскаў князя Івана Хаванскага. На пачатковым этапе кампаніі маскоўскія аддзелы не стваралі клопатаў гораду, бо былі занятыя аблогай суседніх Ляхавічаў. Гарнізон Нясвіжа імкнуўся па меры сваіх магчымасцяў дапамагаць абаронцам гэтай крэпасці, у першую чаргу паралізуючы лініі камунікацыі Хаванскага і з поспехам арганізоўваючы напады на тылы праціўніка. Толькі ў чэрвені маскоўскі военачальнік вырашыў актыўна дзейнічаць у раёне Нясвіжа. Рэалізацыю сваіх планаў ён даручыў корпусу колькасцю каля 2500 салдат, які з-пад Магілёва прывёў яму на дапамогу князь Сямён Змееў[11]. Верагодна, што маскоўскае войска ў чарговы раз спаліла новы горад, які знаходзіўся па-за лініяй умацаванняў, пасля чаго пачалі падрыхтоўку да аблогі замка і старога горада, але 26 чэрвеня нечакана яе знялі. Хаванскі пачаў прыспешаную канцэнтрацыю ўсіх падначаленых яму атрадаў для супрацьстаяння літоўскім і каронным войскам на чале з Паўлам Янам Сапегам і Стэфанам Чарнецкім, што ішлі з захаду. У сваю чаргу параза, якую маскоўскія войскі пацярпелі пад Палонкай праз два дні, прывяла да таго, што ўся Наваградчына ў хуткім часе была вызвалена ад атрадаў ворага, а ў наступныя тыдні фронт хутка прасоўваўся на захад, у кірунку Дняпра. Сам Нясвіж да моманту падпісання Андрусаўскага перамір’я (30 студзеня 1667 г.) быў недасягальным для атак царскіх войскаў[12].
Пагроза нападу варожых войскаў, якая вісела над Нясвіжам на працягу амаль пяці гадоў, прывяла да таго, што гаспадар быў вымушаны пастаянна трымаць моцны гарнізон, а таксама клапаціцца пра яго забеспячэнне харчаваннем і неабходнымі ваеннымі матэрыяламі. Афіцэрам і салдатам неабходна было больш-менш рэгулярна плаціць, каб яны не збеглі са службы ці не пачалі шукаць новага гаспадара ў суседніх крэпасцях — або ў Слуцку ў Багуслава Радзівіла, або ў Ляхавічах у гетмана Паўла Яна Сапегі. У сукупнасці ўсё гэта патрабавала вялікіх выдаткаў. Між тым ужо ў першыя месяцы вайны з Масквой Міхал Казімір Радзівіл сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі і пастаянным недахопам наяўных грошай. З аднаго боку, такога роду цяжкасці былі тыповымі для тагачасных магнатаў, але з іншага — яны былі звязаныя з падзелам атрыманага пасля смерці бацькі маёнтка: судовым працэсам, які ішоў у 1654–1655 г., з мачыхай Лукрэцыяй Марыяй з роду Строзавых[13]. Пра ўзровень праблем князя сведчыць той факт, што ўжо ў 1654 г. ён быў вымушаны аддаць у арэнду мясцовай шляхце і яўрэям некалькі сваіх фальваркаў, бо патрабаваў сродкі для найму незвычайна дарагой, колькасцю толькі 120 коней, гусарскай харугвы і 150-коннай казацкай харугвы. Зразумела, што арэндная плата была значна ніжэйшая, чым прыбытак ад звычайнага гаспадарання ў маёнтку[14].
Неабходна памятаць і пра тое, што ўтрыманне Нясвіжа ў 1655–1660 г. не было адзіным фінансавым цяжарам для Міхала Казіміра Радзівіла. Ён павінен быў клапаціцца і пра іншыя свае крэпасці (перш за ўсё пра Белую), а акрамя гэтага выстаўляць некалькі харугваў конніцы, драгунаў і пяхоты для нясення службы як ў літоўскай, так і кароннай арміі[15]. У тэорыі выдаткі на іх утрыманне павінны былі ісці са скарбу дзяржавы, але на практыцы, у сувязі з вялікай запазычанасцю па выплаце жаўнерам, гэтыя грошы часта плаціў сам Радзівіл.
Пра ўзровень і структуру выдаткаў на абарону Нясвіжа, а таксама пра колькасць, а часам і склад гарнізона замка і горада ў 1655–1660 г. можна даведацца з дакумента, які Міхал Казімір Радзівіл прадставіў у чэрвені 1661 г. на пасяджэнні вальнага сойма ў Варшаве[16]. Праўда, князь згадаў толькі пра зварот коштаў, якія былі выдадзены ў перыяд з лютага да канца ліпеня 1660 г., калі яго ўладанням пагражалі аддзелы Івана Хаванскага, але пры гэтым не забыўся згадаць пра свае фінансавыя траты, панесеныя ад пачатку вайны. Радзівіл падлічыў, што да канца 1659 г. абарона Нясвіжа каштавала яму больш за 280 тысяч злотых (з гэтай сумы 200 тысяч былі выдадзены на ліквідацыю наступстваў тых стратаў, што горад і яго ваколіцы пацярпелі ад ворага), і адначасова адзначыў, што „бачачы <…> exhaustum aerarium, не ўпякуся Рэчы Паспалітай гэтымі expensa”.
Згаданыя лічбы дазвалялі князю патрабаваць вяртання выдадзеных ім за паўгода ваенных дзеянняў у 1660 г. сродкаў з дзяржаўнай казны. Агульная сума склала 56 628 злотых. Прапанаваны Радзівілам каштарыс быў зацверджаны 14 чэрвеня 1661 г. спецыяльна ство-ранай групай дэпутатаў сената і пасольскай ізбы. Як чытаем у прысвечанай гэтай справе канстытуцыі, частка грошай павінна быць выплачана ўладару Нясвіжа з падаткаў, якія будуць прынятыя на наступным сойме, а частка — залічана як ануляванне яго падатковых запазычанасцяў (retent)[17]. Відавочна, што такое рашэнне было прынята з прычыны пустой казны.
Невядома, ці справа вяртання падаткаў Радзівілу адгукнулася як-небудзь сярод станаў сойма. Аўтар прысвечанай сoйму 1661 г. манаграфіі толькі ўзгадвае, што 14 чэрвеня ўвага прысутных пераключылася на аўдыенцыю ваенных паслоў, а другая дэкада чэрвеня прайшла пад знакам спробаў выгнаць з пасольскай ізбы Багуслава Радзівіла, што ледзь не прывяло да зрыву працы сoйма[18]. Можна меркаваць, што хуткае вырашэнне справы на карысць уладара Нясвіжа магло стаць, з аднаго боку, узнагародай за тое, што князь у якасці маршалка з самага пачатку працы сойма імкнуўся праводзіць пасяджэнні ў адпаведнасці з намерамі двара, а з другога — заахвочваннем яго на далейшую падтрымку каралеўскай пары ў неверагодна цяжкай барацьбе вакол паскарэння выбараў „vivente rege”[19]. Несумненна, найважнейшай узнагародай для Радзівіла за яго пазіцыю на сойме і вернасць Яну Казіміру было віленскае кашталянства, якое ён атрымаў 30 VI 1661 г. Гэты ўрад не проста гарантаваў князю месца ў сенаце, але з гэтага часу ён рабіўся другім пасля віленскага ваяводы свецкім сенатарам, і шостым — у маштабе ўсёй Рэчы Паспалітай![20].
Прыведзены ніжэй дакумент з’яўляецца вельмі цікавай крыніцай для даследавання прыдворных войскаў літоўскіх магнатаў у другой палове XVII ст. Ён змяшчае дакладны спіс вайсковых адзінак, якія ўваходзілі ў склад гарнізона Нясвіжа ў першай палове 1660 г., а таксама інфармацыю пра выдаткі на жалаванне і забеспячэнне (прыводзяцца кошты на віды прадуктаў), закупку ваенных матэрыялаў (пораха, свінцу, кноту, гранат).
Калі гаворка ідзе пра гарнізон Нясвіжа, то ўжо вядома, што ў 1654 г. Міхал Казімір Радзівіл набіраў нейкія аддзелы пяхоты і драгунаў для абароны сва ёй крэпасці21. На жаль, калі гаварыць пра 1655–1659 г., „Summariusz expens” абмяжоўваецца толькі сухімі дадзенымі, паводле якіх у Нясвіжы знаходзіліся першапачаткова 1800 (восень 1655 г.), потым 1000 (вясна 1657 г.) і нарэшце 1200 салдат (травень — жнівень 1657 г.)[22]. Нам падаецца, што гэтыя лічбы значна завышаныя: яны ў кожным разе ўлічваюць не толькі колькасць салдат, якія служылі ў атрадах Радзівіла, але і мужчынскае насельніцтва, якое шукала ў Нясвіжы выратавання ад ворага і магло такім чынам уліцца ў шэрагі абаронцаў (асабліва пад час нападу Трубяцкога).
Затое можам даведацца, што ў першай палове 1660 г. гарадскі гарнізон складаўся з 4 харугваў драгун (на лічвалі 60 рот, гэта значыць каля 600 салдат), 200 венгерскіх пехацінцаў (магчыма, у дзвюх харугвах), 300 салдат „казацкай” пяхоты (у дзвюх харугвах) і адной харугвы казацкай конніцы (яе колькасць невядомая). У суме гэта складае мінімум 1200 чалавек. Але і тут можна выказаць сумненне, ці было так на самай справе. Можна меркаваць, што і ў гэтым выпадку Радзівіл завысіў колькасць салдат, якія знаходзіліся на яго ўтрыманні, каб атрымаць большую грашовую выплату са скарбу дзяржавы.
Відавочна, што ў прыдворных атрадах Міхала Казіміра Радзівіла магло служыць няшмат прафесійных жаўнераў, бо такіх у час вайны з Масквой і Швецыяй цяжка было знайсці на вельмі абмежаваным літоўскім і каронным вярбовачным рынку. Магчыма, гэта былі толькі лічаныя асобы[23]. Ротмістры, якія згадваюцца ў дакуменце, падобна, не мелі досведу такога роду службы ў гэтым чыне ў рэгулярнай літоўскай арміі. За выключэннем маёра Яна Гроса нельга нічога сказаць пра іх ранейшую вайсковую кар’еру[24]. З вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што ў пераважнай большасці гэта былі прыдворныя слугі і афіцы ялы Радзівіла, якіх збег абставін змусіў да часовай змены прафесіі[25].
Пераважную большасць гарнізона Нясвіжа складалі абавязаныя да вайсковай службы мясцовыя мяшчане[26], залежнае насельніцтва з маёнткаў М. К. Радзівіла[27], а таксама шматлікая шляхта, якая збегла з захопленай ворагам тэрыторыі і знайшла прытулак за ўмацаваннямі горада[28].
Дакумент, які публікуецца, прыводзіцца ў форме арыгінала XVII ст. Ён захоўваецца ў Галоўным архіве даўніх актаў у Варшаве ў выглядзе асобнага архіўнага рукапісу, які знаходзіцца ў II аддзеле Архіва Радзівілаў пад шыфрам 1433. Удакладненні ў дужках прыведзены выдаўцом крыніцы.
Пераклад Любові Козік
Summariusz expens w praesidium nieświeskim przez 6 miesięcy na ludzie Księcia JM pana podczaszego W. Ks. L. [29] łożonych, to jest przez oblężenie a 1 II ad ultimam [31] VII anni 1660
Forteca nieświeska propriis Księcia JM stipendiis et sumptibus strzymała impet wojska Trubeckiego[30] i Zołotarenki[31], którzy po zniesieniu wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego, opanowaniu Wilna i innych fortec, ogniem i mieczem grassując i Wielkie Księstwo Litewskie plądrując, o tę fortecę irrito conatu w 40000 ludzi kusili się[32]. Miał natenczas Książę JM in praesidio swym własnym kosztem żołnierza 1800, na ktorych i na amunicją ukazuje się expens 45465 zł.
Po tym, gdy Chmielnicki wojsko swoje w Polesiu rozłożył i różne inkursje w województwo nowogródzkie czynił, aż do postanowionej z nim zgody, Książę JM miał tam ludzi 1000. Którzy non in otio zostawali, lecz spólnie z województwem nowogródzkim podjazdy codzienne odprawując, nieprzyjacielskie conatus dalsze nie tylko tamowali, ale też kilka pułków znieśli[33]. Na ktorych ludzi vivendę wyszło expens 23792 zł.
Podczas opanowania Brześcia od Rakoc [z] ego[34], znowu się zawarło ludzi Księcia JM 1200, ktorych proprio sumptu trzymał, a jako pan komendant[35] probuje zł. 11366 expens.
Oprocz szkod przez nieprzyjaciela w mieście poczynionych, które się mogą rachować przez spalenie kościołow, folwarkow, wsi, gumien; więcej Książę JM odniosł szkody nad 200000 zł.
Tych sumptów Książę JM podawszy do uwagi izby poselskiej, które czynią in summa 280623 zł., a widząc Książę JM exhaustum aerarium, nie przykrzy się Rzeczypospolitej o te expensa. Tylko co się przez oblężenie Żmiejowa[36] i Chowańskiego[37] spendowało, wydatki sequuntur[38]:
Na 4 chorągwie dragońskie, które były pod komandą pana majora Jana Grosa[39], wychodziło na tydzień na jednę rotę żyta korcy połtora, zboża na krupy miarek 6, grochu ćwierć, słodu 1 korzec, słoniny poł połcia, soli kwart 6.
A na 60 rot przez 6 miesięcy, uczyni zboża rozmaitego korcy 4824, miernie na osoby i na konie wydawano. Którego zboża korzec od obywatelów tamecznych ogółem brano po zł. 3. Słoniny wydawano połeć 720, także po zł. 3 połeć płacono.
Soli kwart 8640, a kwartę także po gr. 3 kupowano.
Które zboże, słoninę i sol na pieniądze porachowawszy, uczyni 14472 zł.
Oficerom gotowych pieniędzy na tygodniową vivendę 100 zł., facit zł. 2400
Węgierskiej piechoty było 200 z rotmistrzem Dawidowskim, ktorym na dardę[40] dawano, jako i dragonom na rotę. Co uczyni na 20 dard przez 6 miesięcy zboża korcy 1608, słoniny połci 240, a soli kwart 2880. Pieniędzmi uczyni zł. 5832
Rotmistrzowi, porucznikowi, chorążemu po zł. 30 na żywność przez tydzień zł. 720
Kozackiej piechoty pana rotmistrza Zaryny było 150 osob, ktorym tak wiele na każdy kureń dano, jako i na rotę dragońską. Co na 15 kureniów uczyni zboża korcy 1206, słoniny połci 180, soli kwart 2160, a na pieniądze zł. 4374.
Rotmistrzowi, porucznikowi, chorążemu po 30 zł. na tygodniową żywność, na 6 miesięcy facit zł. 720
Na chorągiew kozackiej piechoty pana rotmistrza Myszewica osob 150 wyszło tyleż 4374 zł.
Rotmistrzowi także z porucznikiem, chorążym na 6 miesięcy zł. 720
Na chorągiew kozacką jazdy pana rotmistrza Zdanowicza, dla wycieczek i podjazdow, dano ogołem według jego kwitu zł. 3000
Na prochy, ołów i lonty w Słucku kupione, według kwitu pana Polmana[41] zł. 5246
Puszkarzom 4 zaciągowym zł. 600
Osobliwie prochu i amuniciej dawnej komendantowi[42] oddanej, według rachunku zł. 4000
Granaty i inne praeparatoria do rzucania kamieni, zł. 700
Na rożne szpiegi przez wszystek czas oblężenia, zł. 150
Na dragonią i piechotę, aby się rebelia jaka nie wszczęła i przychęcając ich do ostrożności i resistenciej, po zł. 6 na osobę: zł. 5160
Na oficerów tak dragońskich, jako i pieszych, przychęcając ich, nad vivendę dano zł. 2000
Panowi komendantowi na prowizją i inne requisita, zł. 2160
Summa zboża korców 8844, słoniny połci 1320, soli kwart 15840, co na pieniądze porachowawszy uczyni in summa zł. 56628.
Roku 1661 die 14 VI, te wszystkie expensa Księcia JM pana podczaszego W. Ks. L. na fortecę nieświeską, przed nami tak z senatu, jako i z koła poselskiego deputowanemi produkowano i authentice dokumentami probowano. Na co in vim attestationis podpisujemy się w Warszawie.
[Dalej podpisy deputatow]:
Jerzy Białłozor, biskup smoleński, deputat do liquidacy
M [ikołaj] Stephan Pac, wojewoda trocki, deputat do liquidacy
Krzysztof Zawisza, marszałek wielki W. Ks. L. manu propria
Thomasz Ujejski, bisk [up] kijów [ski], deputat do liquidacy
Stanisław Kobierzycki, wojewoda pomorski
Spytek [Rogacjan] Pstrokoński, podkomorzy brzeski kujawski, deputat do liquidacy
Jerzy Słupecki, podko [morzy] lubelski, manu propria
Chryzostom Giżycki, sędzia ziemski wieluński, deputat do liquidacy naznaczony
Krzysztof z Żałego Żelski, pisarz ziemie bilski [bielskiej], deputat do liquidacy naznaczony
Marcjan Ogiński, podst [oli] W. Ks. L., deputat do liquidaciej
Jan Kiersnowski, sędzia ziemski nowogródzki, deputat do liquidaty
Marcin z Obór Oborski, podkomorzy liwski, deputat do liquidacyjej z W [ielkiej] Polski
Jan Chrapowicki, podkomorzy smoleński, deputat do liquidaciej z Wielkiego Księstwa Litewskiego
Stanisław Zaręba, sędzia województwa sandomierskiego i poseł tegoż województwa
Jan Gniński, p [podkomorzy] p [omorski]
* Пры напісанні артыкула былі выкарыстаны крыніцы, сабраныя пад час даследавання, фінансаванага ў рамках праграмы „Kwerenda” Фундацыі на карысць польскай навукі.
[1] Rachuba A. Paweł Sapieha wobec Szwecji i Jana Kazimierza (IX 1655–II 1656). Przyczynek do postawy magnaterii w okresie „potopu” // Acta Baltico-Slavica. T. XI. 1977. S. 82–94.
[2] Больш падрабязна пра іх я напісаў у артыкуле „Fortece prywatne w Wielkim Księstwie Litewskim w czasie wojny z Moskwą w latach 1654–1667”, які будзе друкавацца ў наступным нумары БГА.
[3] Апошняя версія тэстамента А. Л. Радзівіла захоўваецца ў Архіве Радзівілаў (далей AR) у Галоўным архіве даўніх актаў (AGAD) у Варшаве (далей AGAD). Dz. XI. Nr 99. S. 23–34 (на лацінскай мове) і 105–109 (копія, перакладзеная на польскую мову). Пар.: Spis czynności, wykonanych przy podziale mająt ku po śmierci A. L. Radziwiłła // Тамсама. Nr 103. S. 449–452.
[4] Kempa T. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł „Sierotka” (1549–1616). Wojewoda wileński. Warszawa, 2000. S. 182–191.
[5] Асноўныя працы на гэтую тэму: Aftanazy R. Materiały do dziejów rezydencji. T. II. Warszawa, 1986. S. 328–362; Bernatowicz T. Miles Christianus et Peregrinus. Fundacje Miko łaja Radziwiłła „Sierotki” w ordynacji nieświeskiej. Warszawa, 1998. S. 30–37; Gruszecki S. Fortyfikacja zamku w Nieświeżu // Kwartalnik Architektury i Urbanistyki. T. X. 1965. Z. 2. S. 141–145; Hryckiewicz A. P. Warowne miasta magnackie na Białorusi i Litwie // Przegląd Historyczny. T. LXI. 1970. Z. 3. S. 434–437; Jakubowski J. Nieśwież // Ziemia. 1925. S. 210–214; Markowski F. Zamek Mikołaja Radziwiłła Sierotki w Nieświeżu // Kwartalnik Architektury i Urbanistyki. T. IX. 1964. Z. 2. S. 155–172; Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мінск, 1991. C. 11–16; ён жа. Замки Беларуси. Минск, 2005. С. 148–155. Гл. план Нясвіжа: Гістарычны атлас Беларусі. Т. I: Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. Варшава — Мінск, 2008. С. 99.
[6] Пра адносна невялікую колькасць літоўскіх прыдворных войскаў у першай палове XVII ст. (паступова, праўда, іх колькасць расла пад час праўлення Уладыслава IV), пішуць: Wisner H. Wojsko litewskie 1. połowy XVII wieku // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XIX. 1973. Cz. I. S. 75–76, 115–118; Augustyniak U. W służbie hetmana i Rzeczypospolitej. Klientela wojskowa Krzysztofa Radziwiłła (1585–1640). Warszawa, 2004. S. 30–34; Rachuba A. Siły zbrojne Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVII wieku // Przegląd Wschodni. Т. III. 1994. Z. 3. S. 394–395.
[7] Bobiatyński K. Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654–1655. Zabrze, 2004. S. 199–218.
[8] Пра ўзровень знішчэнняў выразна сведчыць дакумент „Weryfikacja ludu w Księstwie Kleckim wyciętego i wybranego przez Moskwę a. 1656” // AGAD. AR. Dz. XVI. Materiały nieuporządkowane; гл. таксама: Diariusz oblężenia Słucka // AGAD. AR. Dz. II. Księga 69.14. S. 55–60 (тут ідзе гаворка і пра высячэнне Нясвіжа).
[9] Варта ўзгадаць, што Аляксей Трубяцкі ў справаздачы аб сваіх дзеяннях для цара бітву пад Нясвіжам увогуле не згадвае, а апавяданне заканчвае на даце 22 верасня. У гэты дзень яго аддзелы былі ў Клецку, адкуль, верагодна, накіраваліся ў бок Нясвіжа, каб 28 верасня зноў вярнуцца пад Слуцк. Гл.: Акты Московского государства, изданные Императорской Академией Наук. Т. II / сост. Н. A. Попов. С.-Петербург, 1894. № 717. С. 436–439; Мальџев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. Москва, 1974. С. 101–102; Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654–1667. Мінск, 1995. С. 51–52; Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV–XVII веках. Москва — Минск, 2006. С. 703–706.
[10] Kossarzecki K. Proby tworzenia udzielnego władztwa księcia Bogusława Radziwiłła w oparciu o dobra podlaskie i słuckie w okresie zalewu szwedzkiego i moskiewskiego przełomu 1655 i 1656 roku // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XLIII. 2007. S. 30–41; Wasilewski T. Zarys dziejów Bogusława Radziwiłła // Radziwiłł B. Autobiografia / oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1979. S. 54–55.
[11] Гл. інфармацыю І. Хаванскага да цара ў гэтай справе: Акты Московского государства. Т. III / сост. Д. Я. Самоквасов. С.-Петербург, 1901. № 96. С. 95. Колькасць і склад корпуса Змеева можна падлічыць дзякуючы захаваным паказанням маскоўскіх ваеннапалонных з арміі Хаванскага; гл.: Российская Национальная Библиотека. С.-Петербург. Ф. 971. Оп. 2. Рук. 152. № 85. Л. 214–214об.
[12] Kossarzecki K. Kampania roku 1660 na Litwie. Zabrze, 2005. S. 189–191, 209; Сагановіч Г. Невядомая вайна 1654–1667. С. 92–94.
[13] Асноўныя дакументы па гэтым працэсе захоўваюцца ў: AGAD. AR. Dz. XI. Nr 103. Гл. таксама біяграму М. К. Радзівіла аўтарства Я. Ярашука, змешчаную ў „Польскім біяграфічным слоўніку” (Polski Słownik Biograficzny. Т. XXX. Z. 2. Wrocław, 1987. S. 292–299).
[14] Гл. лісты М. К. Радзівіла да берасцейскага памочніка суддзі М. Бухавецкага з Нясвіжа 8 і 15 жніўня 1654 г. і Жухавіц 23 жніўня 1654 г. // AGAD. AR. Dz. IV. Teka 26. Kop. 361. S. 15–24; таксама лісты М. Бухавецкага да М. К. Радзівіла з Берасця (8 жніўня 1654 г.), Белай (2 верасня 1654 г.), Чарнаўчыц (14 і 18 верасня 1654 г.) // AGAD. AR. Dz. V. Nr 1569. S. 51–64. Варта дадаць, што гусарская харугва крайчага наўрад ці дасягнула патрабаванай у прыпаведным лісце колькасці і, больш за тое, адслужыўшы менш за чвэрць тэрміну службы, была згорнута! Гл.: Rachuba A. Wysiłek mobilizacyjny Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1654–1667 // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. Т. XLIII. 2007. S. 45–46.
[15] Гл. іх дакладны спіс: Rachuba A. Wysiłek mobilizacyjny. S. 45, 46, 49–51, 53.
[16] Гл. пра стан захавання дакументальнай базы пра крэпасці Радзівілаў у XVI–XVII ст.: Kossarzecki K. Fortece i zamki radziwiłłowskie w XVII–XVIII w. na podstawie zachowanych archiwaliów w Archiwum Warszawskim Radziwiłłów // Miscellanea Historico-Archivistica. T. XV–XVI. 2010. S. 53–68.
[17] Volumina Legum. Т. IV / wyd. J. Ohryzko. Sankt Petersburg, 1859. S. 377. Больш за тое, на чатыры гады горад быў вызва-лены ад абавязку ўтрымліваць салдацкія пастоі, а таксама ад выплаты ўсіх падаткаў за выключэннем шпунтавога і мытнага (тамсама, s. 386).
[18] Ochmann S. Sejmy lat 1661–1662. Przegrana batalia o re for-mę ustroju Rzeczypospolitej. Wrocław, 1977. S. 97–99; гл. так сама Ochmann-Staniszewska S., Staniszewski Z. Sejm Rzeczypospolitej za panowania Jana Kazimierza Wazy. Prawo-dok tryna-praktyka. Wrocław, 2000. Т. I. S. 297, 300–301, 316; Ra chuba A. Konfederacje wojska litewskiego 1657–1663. Zabrze, 2010. S. 102–105.
[19] Ochmann-Staniszewska S., Staniszewski Z. Sejm Rzeczy pos-politej… T. I. S. 320–322.
[20] Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I: Województwo wileńskie XIV-XVIII wiek. Opr. H. Lulewicz, Rachuba, P. P. Romaniuk. Pod red. A. Rachuby. Warszawa, 2004. S. 112; por. Jaroszuk J. Op. cit. S. 294.
[21] М. К. Радзівіл да М. Бузавецкага. Нясвіж, 8 жніўня 1654 г. // AGAD. AR. Dz. IV. Kop. 361. S. 15–17. Неабходна згадаць і той факт, што на сойме ў ліпені 1654 г. Радзівіл змог дабіцца вызвалення Нясвіжа ад платы падаткаў і абавязку трымаць воінскі гарнізон на працягу чатырох гадоў (Volumina Legum. Т. IV. S. 219).
[22] Цікавымі дакументамі наконт аддзелаў, якія набіраў М. К. Радзівіл у гэтыя гады, з’яўляюцца скарбовыя дакументы і спісы асобных фармаванняў. Гл.: AGAD. AR. Dz. VII. Nr 61, 63, 225, 226, 675; Rachuba A. Wysiłek mobilizacyjny… S. 50.
[23] Такім прыкладам можа быць маёр Вільгельм дэ Інгліс (памёр у 1658 г.), які знаходзіўся на службе ў нясвіжскай га лі ны Радзівілаў да канца 1655 г., а потым перайшоў на службу ў гарнізон Слуцка.
[24] Магчыма, згаданы ў дакуменце без імя ротмістр казацкай харугвы па прозвішчы Здановіч яшчэ ў 1651 г. служыў у Аляксандра Людвіка Радзівіла. Мы толькі ведаем, што ротмістр літоўскага маршалка Здановіч вызначыўся ў той год пад час кампаніі супраць казакоў у абароне Любеча, дзе „ўсе павіннасці выконваючы, быў паранены”. Памятаючы пра гэтыя заслугі, у 1652 г. войска ўпісала яго прозвішча ў спіс заслужаных салдат, пра магчымасць узнагароды якіх было сказана ў звароце да караля і саслоўяў у спецыяльнай інструкцыі на сойм для паслоў-вайскоўцаў. Гл.: Российская Национальная Библиотека. С.-Петербург. Ф. 971. Оп. 2. Рук. 152. № 74. Л. 181–183об.
[25] Пра падобную з’яву піша У. Аўгустыняк на прыкладзе прыдворных атрадаў Казіміра Радзівіла. Гл.: Augustyniak U. W służbie hetmana i Rzeczypospolitej. S. 35–65.
[26] Напэўна яны накіроўваліся ў аддзелы драгунаў і пяхоты.
[27] Можна з вялікай доляй упэўненасці лічыць, што пераважна з іх складалася „казацкая” пяхота.
[28] Пераважна набіраліся ў конныя харугвы.
[29] Гэтую пасаду М. К. Радзівіл атрымаў 16 жніўня 1656 г. Гл.: Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku / opr. H. Lulewicz i A. Rachuba. Kórnik, 1994. S. 145.
[30] Аляксей Нікіціч Трубяцкі (памёр у 1680 г.) — адзін з лепшых маскоўскіх камандзіраў пад час вайны з Рэччу Паспалітай. Перамог Я. Радзівіла пад Шапялевічамі (24 жніўня 1654 г.), але пацярпеў паразу ў бітве з І. Выгоўскім пад Канатопам (8 ліпеня 1659 г.).
[31] Васіль Нікіфаравіч Залатарэнка (памёр у 1663 г.) — брат Івана, камандзіра казацкага корпуса, які ваяваў на баку царскіх войскаў у Вялікім Княстве Літоўскім у 1654–1655 г. У парадку замяшчэння са жніўня 1654 г. фактычна камандаваў ніжынскім палком. Гл. пра кар’еру Васіля: Dąbrowski J. Pochodzenie społeczne i drogi kariery wyższej starszyzny kozackiej w latach 1648–1657 // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellońskiego. Nr 1049. Prace Historyczne. Z. 101. Kraków, 1993. S. 66.
[32] Гаворка ідзе пра спробы захапіць горад, якія мелі месца ў верасні 1655 г. Колькасць войскаў ворага дакладна завышаная. Казакоў было не больш за 5 тысяч. Колькасць атрадаў А. Трубяцкога ў крыніцах вагаецца і ацэньваецца занадта высока — каля 20 тысяч чалавек. Насамрэч яшчэ на пачатку кампаніі 1655 г. яны налічвалі не больш за 15 тысяч салдат, а частку сваіх сілаў (полк Я. Ронэрта) маскоўскі ваявода пакінуў пад Старым Быхавам.
[33] Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра вясну 1657 г., калі ўкра-інскія казакі занялі Піншчыну і адтуль рабілі набегі на Наваградскае ваяводства, пагражаючы ў тым ліку і Нясвіжу.
[34] Сямігародскія войскі знаходзіліся ў Берасці ад моманту капітуляцыі горада 16 траўня 1657 г. да 10 жніўня 1657 г.
[35] У той час, верагодна, быў ім смаленскі падстолі Васіль Баканоўскі, камендант Нясвіжа ў 1655 г. (памёр у 1686 г.).
[36] Сямён Данілавіч Змееў (памёр у 1661 г.) — царскі стольнік і магілёўскі ваявода (1658–1659).
[37] Іван Андрэевіч Хаванскі (памёр у 1682 г.) — адзін з найбольш вядомых і няўдалых камандзіраў царскага войска ў вайне з Рэччу Паспалітай. З 1657 г. быў пскоўскім ваяводам.
[38] Гаворка ідзе не столькі пра аблогу Нясвіжа, якая трымалася з чэрвеня 1660 г., колькі пра ўвесь згаданы ў загалоўку дакумента перыяд з 1 лютага да 31 ліпеня 1660 г.
[39] Яхан (Ян) Грос (памёр у 1660) — у 1655 г. быў на службе ў М. К. Радзівіла, пасля захопу Слуцка Волаксам перайшоў у прыдворныя аддзелы князя Багуслава, у 1656–1658 г. камендант Слуцка, потым вярнуўся на службу да М. К. Радзівіла. Памёр пад час аблогі Нясвіжа вясной 1660 г.
[40] Дарда — тып кароткай алебарды, якую насілі як адзначэнне ўлады падафіцэраў (дзясятнікаў) у польска-венгерскай пяхоце ў XVI–XVII ст. (Mała Encyklopedia Wojskowa. Т. I. Warszawa, 1967. S. 296). У дадзеным выпадку азначала дзясятак пяхоты.
[41] Ян Польман — слуцкі фінансавы адміністратар.
[42] Лукаш Тыбароўскі — нясвіжскі эканом, у 1660 г. быў камен-дантам горада.
Наверх