Канферэнцыя “Метадалогія даследаванняў гісторыі Беларусі”
Нацыянальная акадэмія навук беларусі
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
Інстытут гісторыі
праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю
МЕТАДАЛОГІЯ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ:
ПРАБЛЕМЫ, ДАСЯГНЕННІ, ПЕРСПЕКТЫВЫ
Час правядзення: 9–10 кастрычніка 2012 г.
Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1).
Сучасная гістарыяграфія характарызуецца як разнастайнасцю праблематыкі даследаванняў, так і ўзрастаючай цікавасцю гісторыкаў да пытанняў метадалогіі, да сучасных сацыялагічных і філасофскіх падыходаў. У гэтым кантэксце з відавочнасцю фіксуецца праблема прымянення абстрактных тэарэтычных ведаў да практыкі даследавання, паколькі агульнанавуковыя метадалагічныя прынцыпы і тэарэтычныя падыходы павінны прайсці своеасаблівую “пераплаўку”, каб карэляваць з прадметам даследавання. Таму неабходнымі становяцца пошук і фармуляванне тэарэтычных падыходаў, адпаведных задачам даследавання, канцэптуальнага апарата, найболей эфектыўных метадаў аналізу эмпірычных дадзеных, аптымальнага спосабу вывучэння.