Юрый Мыцык. Беларусы – студэнты і выкладчыкі Кіева-Магілянскай Акадэміі
Перш за ўсё скажам, што аналізуем звесткі пра жыхароў абшару, які размяшчаецца на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У XVII–XVIII ст. межы Беларусі адрозніваліся ад сучасных. Так, Смаленшчына, этнічна беларуская зямля, знаходзілася ў Рэчы Паспалітай, а потым была заваявана Маскоўскай дзяржавай. Часткі Берасцейшчыны і Гомельшчыны – лімітрофныя зоны паміж Украінай і Беларуссю, а Віленшчына – гэта і Беларусь, і Літва.
Як ні дзіўна, але такі важны сюжэт, як беларусы ў гісторыі Кіева-Магілянскай Акадэміі (далей КМА), не даследаваўся ўвогуле. Праўда, пры вывучэнні дзейнасці асобных фігур, накшталт Сімяона Полацкага, гаварылася пра іх навучанне ў КМА, ёсць і адпаведныя звесткі ў біяграфічных даведніках, але да гэтага часу няма абагульняльнай працы. У нашым артыкуле закранаецца гэтае пытанне, хоць мы выдатна разумеем, што ён няпоўны перш за ўсё з-за недахопу крыніц. Больш-менш падрабязныя спісы студэнтаў захаваліся толькі з сярэдзіны XVIII ст., і то яны ахопліваюць пераважна паповічаў з левабярэжнай Гетманшчыны [1]. Пра выхадцаў іншых станаў з іншых земляў маем толькі фрагментарныя звесткі. Намаганнямі вялікага калектыву аўтараў (некалькі дзясяткаў чалавек) у сучасным Нацыянальным універсітэце “Кіева-Магілянская акадэмія” створаны фундаментальны даведнік пра студэнтаў, выкладчыкаў і дабрачынцаў КМА [2]. У ім знаходзім біяграфічныя звесткі пра выдатных царкоўных, культурных і палітычных дзеячоў, што паходзілі з Беларусі. Не разглядаем тут тых выпускнікоў КМА, якія працавалі ў Беларусі, а паходзілі з Украіны, напрыклад Феадосій Васілевіч-Баеўскі, Міхаіл Казачынскі, Георгій Каніскі, Давід Нашчынскі, Іосіф Аранскі ды іншыя [3].
Такім чынам, несумненна беларусамі былі кіеўскія мітрапаліты Сільвестр Косаў і Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі [4], епіскап мсціслаўскі, аршанскі і магілёўскі; рэктар КМА Іосіф Канановіч-Гарбацкі; архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры Інакенцій Гізель; пісьменнік Сімяон Полацкі; гетман Украіны Піліп Орлік; князь Багдан Статкевіч, паплечнік Багдана Хмяльніцкага, палкавы суддзя Беларускага палка; дыпламат Сілуян Мужылоўскі, сын праваслаўнага палеміста Андрэя Мужылоўскага. Магчыма, яго сваякамі былі выхаванцы КМА манах Анатоль Мужылоўскі з акружэння св. Пятра Магілы; а. Рыгор Мужылоўскі, які жыў у часы Руіны; Дыянісій Мужылоўскі, што скончыў КМА ў 1727 і быў выкладчыкам у 1741/42 г. Адзначым, што пераважная большасць з названых асоб былі не толькі дзеячамі праваслаўнай царквы, але і педагогамі, пісьменнікамі, перакладчыкамі, багасловамі, філосафамі, гісторыкамі, дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі і да т. п. Магчыма, многія выхаванцы КМА, месца нараджэння якіх невядома, асабліва тыя, што потым працавалі ў Беларусі, маглі быць беларусамі.
На некаторых менш вядомых постацях варта спыніцца падрабязней. Гэта два браты Валчанскія (яшчэ адзін, верагодна, быў толькі сваяком). Першы – Іосіф Валчанскі (памёр у 1745 г.) скончыў поўны курс КМА ў 1710 г. і застаўся выкладаць у ёй граматыку і філасофію, у 1721–1727 г. стаў яе прэфектам, потым (1721–1727) рэктарам і архімандрытам брацкага Богаяўленскага манастыра, архімандрытам Пустынна-Мікольскага манастыра ў Кіеве. У 1734 г. высвечаны на епіскапа мсціслаўскага, аршанскага, магілёўскага, а з 1742 г. стаў архіепіскапам маскоўскім і ўладзімірскім. Вызначыўся як аўтар курсаў філасофіі і багаслоўя, удзельнічаў у перакладзе Бібліі. Яго брат Еранім (памёр у 1754 г. у Магілёве) пасля заканчэння КМА (да 1720 г.) і прыняцця манаскага пострыгу стаў ігуменам Свята-Духаўскага манастыра ў Вільні, а пасля ад’езду брата ў Маскву – мсціслаўскім, аршанскім і магілёўскім епіскапам. Трэці Ваўчанскі – Пракоп (памёр у 1783 г. у Слуцку) вучыўся з КМА ў 1748–1750 г., пасля яе заканчэння стаў манахам і выкладчыкам КМА. Вызначыўся як прапаведнік, стаў ігуменам кіеўскага Кірылаўскага манастыра, а з 1763 г. да смерці быў архімандрытам Свята-Троіцкага манастыра ў Слуцку [5].
Сваякамі былі і Яўлевічы, што паходзілі з мяшчанскай сям’і Магілёва. Першы – Тамаш (памёр не пазней як у 1647 г.), відавочна, вучыўся ў Замойскай акадэміі (1622–1623), потым – у Кракаўскай акадэміі (1625). Вярнуўся ў Магілёў, а неўзабаве стаў выкладчыкам Кіеўскай брацкай школы (паміж 1625 і 1628 г.) і яе рэктарам (1628–1632). Пасля зліцця брацкай і лаўрскай школ звесткі пра яго знікаюць. Тамаш Яўлевіч быў паэтам, выдаў у Кракаве ў 1625 г. польскамоўную паэму “Лабірынт”, прысвечаную новастворанаму Магілёўскаму брацтву. У гэтым творы ён выказаў важныя думкі з заклікам да міру, асветы, а ў канцы змясціў заклік да ўкраінцаў і беларусаў: “Вы ж, знакамітыя славяне, расплюшчвайце вочы, да апекі навукі рабіцеся ахвочыя…”. Яго пляменнік Ігнацій (свецкае імя Іван; 1619 – год смерці невядомы) вучыўся ў Кіеўскай брацкай школе, дзе рэктарам быў яго дзядзька, у 1632 г. вярнуўся з дзядзькам у родны край, там вучыўся ў брацкай школе Магілёва. У 1636 г. працягнуў вучобу ў КМА і стаў настаўнікам дзяцей князя Багдана Статкевіча. У 1638 г. ён зноў вучыўся ў КМА і скончыў поўны яе курс, адначасова стварыў невялікую школу, у якой і выкладаў. Вярнуўся ў Беларусь, адкуль выправіўся ў Замойскую акадэмію (1643), потым зноў слухаў курс філасофіі ў КМА (у праф. І. Гізеля). 31.08.1647 г. прыняў манаскі пострыг, у 1656 г. стаў ігуменам брацкага манастыра ў Магілёве, а ў 1660 г. – архімандрытам Богаяўленскага брацкага манастыра ў Полацку. Цікава, што на маскоўскім саборы 1666–1667 г. ён абараняў апальнага патрыярха Нікана [6].
Антоній Ілляшэвіч (?–1755) вучыўся ў КМА, пасля яе заканчэння ў пачатку 30-х г. XVIII ст. выкладаў у школе пры Аляксандра-Неўскай лаўры, быў духоўнікам Балтыйскага флоту (1734). У 1739 г. прыняў манаскі пострыг, стаў архімандрытам Новаспаскага манастыра ў Маскве (1741). Сінод прызначыў яго пратэктарам маскоўскай друкарні, і ён актыўна запрашаў на працу ў ёй спецыялістаў з Украіны і Беларусі. 25 траўня 1748 г. высвечаны на епіскапа вяцкага і велікапермскага, актыўна займаўся прапаведніцкай і місіянерскай дзейнасцю, змагаўся з эпідэміямі, будаваў цэрквы, у якіх улічваў архітэктурныя традыцыі мясцовага насельніцтва [7].
Данііл Натток-Міхайлоўскі (Мірдамскі; 1755–1821) паходзіў з сям’і святара. Адукацыю атрымаў у КМА і стаў яе выкладчыкам, прыняў манаскі пострыг. З 1786 г. – ігумен лебядзінскага Свята-Мікольскага манастыра, з 1796 г. –старшы ігумен віленскіх манастыроў і рэктар Мінскай семінарыі. У 1797 г. стаў архімандрытам Свята-Духава манастыра ў Вільні, у 1800 г. – Назарэт-Багародзіцкага манастыра ў Нежыне, у 1801 г. – Свята-Троіцкага манастыра ў Камянцы-Падольскім. У 1806 г. высвечаны на епіскапа валынскага і жытомірскага, у 1813 г. пераведзены на епіскапскую кафедру ў Магілёве, а 2 сакавіка 1816 г. высвечаны на архіепіскапа беларускага і магілёўскага.
Іван Невяроўскі (1774–?) нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і святара. У 1790–1796 г. вучыўся ў КМА, быў выкладчыкам нямецкай мовы ў ёй.
Сільвестр Чарніцкі (памёр у 1706 г. у Смаленску) паходзіў з Полацка, дзе і атрымаў пачатковую адукацыю. ] Працягнуў навучанне ў КМА, а пасля яе заканчэння паехаў у Маскву, стаў архімандрытам Звенігародскага Савіна-Старажоўскага манастыра Маскоўскай епархіі (каля 1673 г.). Абапіраючыся на выхаванцаў КМА, заняўся перакладамі, выпраўленнем і выданнем кніг (захаваўся яго пераклад з італьянскай “Касмаграфіі”). Удзельнік царкоўных сабораў 1665–1666 і 1678 г., каранацыі цароў Фёдара Аляксеевіча (1676), Івана і Пятра Аляксеевічаў (1682). 23 сакавіка 1699 г. высвечаны на мітрапаліта смаленскага і чарнігаўскага.
Што да, так бы мовіць, шараговых студэнтаў КМА, то ёсць фрагментарныя зыходныя звесткі. У згаданым намі фундаментальным рукапісе спісы пачынаюцца з 1736/37 навучальнага года, але да сярэдзіны XVIII ст. яны асабліва няпоўныя. Тым не менш тут знаходзім запіс пра 29-гадовага Міхаіла Сакоўскага з Вільні, сына паспалітага, г. зн. селяніна. У класе паэтыкі вучыўся 14-гадовы паповіч Якаў Ціхановіч са Слуцка, а ў класе граматыкі 20-гадовы Аляксей Байкоўскі з Берасця [8].
У значна меншым па аб’ёме рукапісе (больш за 100 аркушаў) ёсць спісы студэнтаў, якія прысягалі царыцы Лізавеце (на жаль, тут не пазначаецца горад, з якога паходзіў студэнт) [9]. Але ўсё ж можна выказаць здагадку, што студэнт Рыгор Лаеўскі (ён згадваецца таксама ў спісе студэнтаў класа аналогіі 1759/60 г.) паходзіў менавіта з Лоева. Бо вядомыя выпадкі, калі “магілянцам” давалі іншыя, больш высакародныя (на думку настаўнікаў КМА) прозвішчы, што заканчваліся на -скі, пры гэтым часта за аснову бралі назву горада, з якога паходзіў студэнт. У адным дакуменце названа 19 прозвішчаў студэнтаў з указаннем узросту, горада ці вёскі, з якіх паходзілі, кіеўскі фарпост, праз які прыбывалі ў КМА, клас. Тут падаваліся звесткі пра студэнтаў, што прыбылі з-за межаў тагачаснай Расійскай імперыі. Той спіс быў складзены не раней за сярэдзіну красавіка 1743 г., а пададзены ў кіеўскую губернскую канцылярыю 16 траўня 1745 г. па старым стылі. У пераважнай большасці выпадкаў гэта ўкраінцы – выхадцы з розных гарадоў і вёсак Правабярэжнай і Заходняй Украіны. Пазначалася, што яны “родам з Польшчы”, бо тагачасная мяжа паміж Расійскай імперыяй і Рэччу Паспалітай праходзіла па Дняпры. Гэтак жа падаваліся звесткі пра беларусаў. Такім чынам, тут знаходзім згадкі пра 11-гадовага Аляксея Стаяновіча з Пінска, сына паспалітага, які 5 траўня 1743 г. прыбыў у Кіеў праз Саракашыцкі фарпост, а таксама 17-гадовага Стэфана Бельскага з Оршы, сына паспалітага, які 26 красавіка 1743 г. прыбыў у Кіеў праз Лоеўскі фарпост.
У іншым спісе студэнтаў, што прысягалі Лізавеце, знаходзім такіх беларусаў: Амяллян Уладзімірскі са Слуцка, Пракоп Каласоўскі з Магілёва (абодва класа граматыкі) і Стэфан Ваўчанскі з Мсціслава (клас аналогіі). Асабліва цікавая справа студэнта Еліферыя (Віктара) Пігулеўскага, сына ўніяцкага святара Івана з сяла Грабя [10] Мазырскага павета 1780 г. (Між іншым, гэтае прозвішча па мужу мела вядомы гісторык-візантыст і ўсходазнавец Н. Пігулеўская / Сцябніцкая; 1894–1970.) Дакументы гэтай справы прыводзім у дадатку. Вядома, у прыватнасці, што Пігулеўскі выправіўся ў Кіеў для вывучэння латыні, скарыстаўшыся тым, што група паломнікаў ішла праз Грабі да святыняў Кіева, і прыбыў з імі ў горад праз Межыгорскі фарпост. Адзначым: Пігулеўскі перайшоў тут з уніі ў праваслаўную веру. Асабліва цікава тое, што 27 (16) ліпеня 1780 г. Пігулеўскі прысягаў царыцы Кацярыне ІІ і яе сыну Паўлу, але тэкст прысягі чамусьці падпісаў “по ево прошению канцелярской сын Иван Мачихин”. Здаецца, такім чынам Пігулеўскі ўхіляўся ад прысягі царыцы. Тут можна ўспомніць, як пасля Пераяслаўскай Рады 1654 г. многія кіяўляне пад час прысягі цару Аляксею называліся не сваімі імёнамі, што рабіла прысягу несапраўднай.
Такім чынам, гэтыя лаканічныя звесткі ўсё ж даюць уяўленне пра дастаткова ажыўленыя ўкраінска-беларускія культурныя і царкоўныя сувязі ў XVII–XVIII ст. Спадзяемся, што далейшыя архіўныя пошукі прынясуць новыя факты пра сувязь Беларусі з Кіева-Магілянскай акадэміяй.
Дадаткі
№ 1
1780, чэрвеня 10. – с. Грабя. – Пашпарт Яна Пігулеўскага.
Ignacy Ipohorski Lenkiewicz, sęndzia grodzki mozyrski, starosta hrabnicki.
Wszem wobec i kazdemu z osobna, komu o tym wiedzieć nałeży czyniu wiadomo tym poświadczającym pismem j.mć. księdzu Janowi Pihułewskiemu, prezbiterowi cerkwi hrabnickiej dekanatu Мozyrskiego, danym na to, iż uwolnił syna swojego na imie Wiktorego Pihułewskiego do Kijowa dla tentowania służby i nauk, któremu aby wiara wszędy była dana, niniejszym przyświadczam paszportem na dowód czego ręką własną przy wyciśnieniu zwykłej mej pieczęci podpisuję się.
Datt w Hrabiu 1780 r[ok]u junij 10 dnia.
Ignacy Ipohor[ski] Lenkiewicz, sęndzia gr[odzki] moz[yrski] st[aros]ta hrabnicki, m[anu] p[ropria].
(Нацыянальная бібліятэка Украіны ім. У. Вярнадскага (далей НБУВ). ІР. Ф. 160, № 306, арк. 5. Арыгінал, падпісаны ўласнаручна Лянкевічам і завераны пячаткай)
№ 2
1780, да 24 (13) ліпеня. – “Данашэнне”–просьба Еліферыя Пігулеўскага.
Всесвітлійшая державнійшая великая гдрыня императрица Екатерина Алексіевна, самодержица всероссийская гдрыня всемилостивійшая Доносит вышедшей из заграницы полской уроженец Елиферий Пигулевский, а о чем мое прошение тому слідуют пункты:
1
Родился я, именнованный, за границею повіту Мозырского в селі Грабях владіния полского шляхтича Ленківича от тамошнего униатского священника Ивана Пигулевского и матери Марьи. Я по дозволінию родителей своих отпущен в Киев для обучения латынского языка и з данным мні от означенного Лінкевича на полском диалекте свидетілством и с идущими в Киев сего 780-го года для богомолья людми чрез Межигорский форпост з данным на всех нас из оного форпоста билітом пропущены в Киев и оные, побыв малое время, возвратились обратно за границу, а я для означенной науки остался с данным от означенного Лінкевича свидітелством, кое при сем прилагаю и по желанию моему присоединен я к православноя греческого исповідания вері в Киево-Братском училищном мнстырі
К сему доношению (гэтыя тры словы напісаны іншай рукой. – Ю. М.) И дабы высочайшим вашого императорского величества указом повеліно было к обыкновенной присягі привесть, а на временное пребывание для обучения в Киевской Академии латынского язика из оной губернской канцелярии дать мне билет въмісто вышеписанного.
Всемилостивійшая государыня прошу вашого императорского величества о сем моем прошении решение учинить июля __ дня 1780 году к поданию надлежит в киевскую губернскую канцелярию; сие доношение писал рейтарской сын Самсон Федоров: полского уроженца Елиферия Пигулевского по ево прошению малороссиянин Григорей Прокопович руку приложил.
(НБУВ. ІР. Ф. 160, № 306, арк. 7. Арыгінал. Уверсе дакумента напісана: “Подано июля 13 д. 1780 году”)
№ 3
1780, ліпеня 25 (14). “Вызначэнне” кіеўскай губернскай канцылярыі па Еліферыю Пігулеўскім.
Копія.
1780-го года июля 13 дня по указу ея императорского величества киевская губернская канцелярия по доношению вышедшаго из заграницы полского уроженца Елиферия Пигулевского, в котором обявлено, что родился он за границею повету Мозырского в селе Грабях, владении полского шляхтича Ленкевича, от тамошняго униятского священика Ивана Пигулевского и матери Марьи и по дозволению родителей ево отпущен в Киев для обучения латынского ] язика и з данным ему от означенного Ленкевича на полском диалекте свидетельством и с идущими в Киев чрез Межигорский фарпост з данным на всех их из оного фарпоста билетом пропущены в Киев и оные, побыв малое время, возвратились обратно за границу, а он для означенной науки остался с данным от означенного Ленкевича свидетельством, кое при том приложил, и по желанию ево присоединен он в Киево-Братском училищном мнстыре к православной греческого исповедания вере и просит, чтоб ево принят и к обыкновенной присяге привесть и на временное пребывание для обучения в Киевской Академии латынского язика дат ему билет. По указу из правительствующаго сената от 17 июля 1766 года велено приходящих на временное пребывание сербов и протчих иностранцев и присяге приводить по обыкновенной генеральной форме. Приказали: в силу онаго правительствующагго сената указа означенного полского уроженца Елиферия Пигулевского на временное здесь в Киеве пребывание для обучения в Киевской академии принять и к присяге привесть и о том дать ему билет; с дачи ж онаго билета указные печатные пошлины двадцять пять копеек с четвертью да за воск две копейки под смотрением порутчика Шевырина приняв, записать к подлежащим зборам в приход и о том проходчику регистратору Золотареву дать указ.
Подлинное определение подписали: Иван Маскатинъев Иван Корб Съкрепил в должности секретаря коллежский регистратор Андрей Луценков.
Подписан 14 д. июля 1780 года.
(НБУВ. ІР. Ф 160, № 306, арк. 8. Тагачасная копія)
№ 4
1780, ліпеня 27 (16). Кіеў. Клятва Е. Пігулеўскага (рэгест).
Друкаваны тэкст прысягі Кацярыне II і яе сыну Паўлу, ад імя Е. Пігулеўскага “по ево прошению канцелярской сын Иван Мачихин, подписался 1780 июля 16 дня”. Да прысягі прыводзіў святар Феадосіеўскай царквы Арсень Крынюскі (?) у прысутнасці канцылярыста Мікіты Антонава.
(НБУВ. ІР. Ф. 160, №. 306, арк. 9. Арыгінал)
№ 5
1780, ліпеня 28 (17). “Білет” Е. Пігулеўскага (рэгест).
У гэтым дакуменце паўтараюцца звесткі пра Пігулеўскага, якія былі ў яго “данашэнні” і канцылярскім “вызначэнні”.
(НБУВ. ІР. Ф. 160, № 306, арк. 16. Тагачасная копія)
№ 6
1780, ліпеня 28 (17). Указ па выплаце Е. Пігулеўскім пошліны за “білет” (рэгест).
(НБУВ. ІР. Ф. 160, № 306, арк. 16. Тагачасная копія)
1] Національна бібліотека України ім. В. І. Вернадського (далей НБУВ). Інститут рукописів (далей ІР). Ф. 160. № 172.
[2] Києво-Могилянська Академія в іменах ХVІІ–ХVІІІ ст. Енциклопедичне видання. Київ, 2001. 734 с.
[3] Можна ўспомніць той факт, што князь Крыштаф Радзівіл звяртаўся да кіеўскага мітрапаліта Іова Барэцкага з просьбай даць выкладчыкаў для створанага калегіума ў Слуцку.
[4] У прыватнасці пра двух мітрапалітаў нам даводзілася пісаць і друкаваць некаторыя іх творы: о. Юрій Мицик. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. Київ, 2018. Т. 2. С. 253–266; митрополит Дмитрій (Рудюк), протоієрей Юрій Мицик. Київські митрополити ХVІІ–ХVІІІ ст. Київ, 2018; Сильвестр Косов. Патерик. Київ, 2007.
[5] Тамсама. С. 123–124.
[6] Тамсама. С. 201.
[7] Тамсама. С. 239, 386–387.
[8] НБУВ. ІР. Ф. 160, № 306, арк. 3, 5зв., 10зв.
[9] Тамсама. № 306.
[10] Сёння гэта Грабаў Петрыкаўскага раёна (Рэд.).