БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Сацыяльная гісторыя'

Артыкулы па тэме ‘Сацыяльная гісторыя’

Буховец, Олег Г. Социальные конфликты и крестьянская ментальность в Российской империи (Вячаслаў Насевiч)


БУХОВЕЦ, ОЛЕГ Г. Социальные конфликты и крестьянская ментальность в Российской империи начала ХХ века. Новые материалы, методы, результаты. Москва: Мосгорархив. 1996. 400.

Спрэчкi аб тым, як трэба пiсаць гiсторыю, цягнуцца не першае дзесяцiгоддзе. У апошнi час яны набылi такую вастрыню, што паўстае пытанне пра «крызiс гiстарычнага пазнання». Менавiта з гэтай тэмы пачынае сваю кнiгу супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi Алег Бухавец, хоць у асноўным яго праца прысвечана канкрэтнаму i параўнальна лакальнаму пытанню: даследаванню сялянскiх выступленняў у асобных рэгiёнах Расii з 1905 па 1914 г. i тых калектыўных уяўленняў, што стаялi за iмi. Пачынаючы першую з трох частак сваёй працы аналiзам сучасных тэорый, падыходаў i метадаў гiстарычнага даследавання ў кантэксце пераадолення крызiсу, аўтар тым самым бярэ на сябе абавязак у дзвюх астатнiх частках даць канкрэтны прыклад найбольш адпаведнага, з яго пункту гледжання, падыходу. Гэта, безумоў-на, выводзiць значэнне кнiгi далёка за рамкi тэмы, вынесенай у яе загаловак, i заслугоўвае ўвагi ўсiх, каго цiкавяць агульныя праблемы гiстарычнай навукi.
Чытаць далей →

Rüß Hartmut, Herren und Diener (Генадзь Сагановiч)


Rüß, Hartmut, Herren und Diener. Die soziale und politische Mentalität des russischen Adels. 9.-17. Jahrhundert, Köln; Weimar; Wien; Böhlau 1994. IX, 540.

Трэба адразу агаварыць, што пад «рускiм дваранствам» Гартмут Рус разумее грамадскую элiту Русi Кiеўскай i Маскоўскай (да Пятра I). У адрозненне, скажам, ад М.Грушэўскага, П.Мiлюкова, Э.Кiнана i Р.Пайпса, якiя адмаўлялi гiстарычную пераемнасць па лiнii Кiеў — Масква, аўтар кнiгi лiчыць такi падыход цалкам правамерным. Не заглыбляючыся ў сутнасць праблемы, канстатую толькi культурна-геаграфiчную неадпаведнасць назвы даследавання яго зместу. Бо, як выглядае з агляду крынiцаў i надзвычай багатага спiсу лiтаратуры, познесярэднявечныя Беларусь i Украiна засталiся па-за ўвагай вучонага, але ж тут таксама было дваранства, якое называла сябе «народам рускiм», «шляхтай рускай». Прычым, у ментальным плане акурат яно iстотна адрознiвалася ад маскоўскага. У кожным разе, «рускае дваранства» дапятроўскiх часоў нельга было абмяжоўваць вялiкарускiм. «Руская» шляхта Беларусi i Украiны выглядала б у кнiзе iнакш.
Чытаць далей →