Новы нумар


Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2001 г.

Доктарскія

1. Еўтухоў, Ігар Арэставіч. Познаантычны менталітэт (захад Рымскай імперыі IV-V ст. н.э.). (07.00.03; БДУ)

2. Рэвяка, Казімір Адамавіч. Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне. (07.00.03; БДУ)

3. Ляпешка, Барыс Міхайлавіч. Эўрыстычная роля аналогіі ў гістарычным пазнанні. (07.00.09; БДУ)

4. Лазько, Рыгор Рыгоравіч. Еўрапейская палітыка Польшчы (1932-1939 г.). (07.00.03; БДУ)

5. Сяменчык, Мікалай Яфімавіч. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік 1917 – сакавік 1918 г.). (07.00.03; БДУ)

6. Швед, Вячаслаў Віталевіч. Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863). (07.00.03; ГрДУ)

Кандыдацкія

7. Аль Катаулех Ахмад Тані. Роля Іарданіі ў станаўленні і развіцці мірнага працэсу на Бліжнім Усходзе ў 90-я г. (07.00.14; БДУ)

8. Бобышаў, Валеры Іванавіч. Міжнародныя адносіны ва Ўсходняй Еўропе ў 30-80-я г. ХVI ст. (07.00.03, 07.00.05; БДУ)

9. Вансовіч, Ларыса Васілеўна. Каралеўская ўлада ў сярэднявечнай Нямеччыне. (07.00.03; БДУ)

10. Віцязь, Сяргей Пятровіч. Фармаванне каляндарных традыцый Беларусі: гістарыяграфічна-крыніцазнаўчае даследаванне. (07.00.09; ІГ НАНБ)

11. Груша, Аляксандр Іванавіч. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага 40-х г. ХV – першай паловы ХVI ст. (07.00.02; ІГ НАНБ)

12. Зельскі, Артур Гарыевіч. Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна – барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Ўсходнім Міжземнамор’і. (07.00.03; БДУ)

13. Івашчанка, Наталля Альбертаўна. Дзейнасць прафсаюзаў Беларусі (1981-1995 г.). (07.00.02; БДПУ)

14. Казлоўская, Наталля Ўладзіміраўна. Шляхта беларускіх зямель Вялікага Княства Літоўскага (расійская дарэвалюцыйная і савецкая гістарыяграфія і крыніцазнаўчыя праблемы). (07.00.09; ГрДУ)

15. Кіштымаў, Андрэй Леанідавіч. Беларусь на выставах ХIХ – пачатку ХХ ст. (07.00.02; ІГ НАНБ)

16. Ленцэвіч, Вольга Міхайлаўна. Жанчына ў антычнахрысціянскай ідэалогіі царквы. (07.00.03; БДУ)

17. Ляховіч, Ларыса Васілеўна. Францыя і Беларусь: эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі ў 1971-1999 г. (07.00.03; БДУ)

18. Мазарчук, Дзмітры Валер’евіч. Рэлігійна-палітычныя рухі ў Іудзеі персідскага перыяду. (07.00.03; БДУ)

19. Мігун, Дзмітры Адамавіч. Палітыка Германіі ў адносінах Беларусі (1914-1922). (07.00.03; БДУ)

20. Міхедзька, Валянцін Аляксеевіч. Крайне правыя арганізацыі ў Беларусі: фармаванне і дзейнасць (1903-1914). (07.00.02; БДУ)

21. Патапейка, Павел Алегавіч. Паўночнаірландскі канфлікт ў міжнародных адносінах ў 90-я г. ХХ ст. (07.00.05; БДУ)

22. Паўлава, Таццяна Якаўлеўна. Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918-1920 г. (07.00.05; БДУ)

23. Пуцік, Уладзімір Станіслававіч. Аграрнае пытанне ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1894-1906). (07.00.02; БДПУ)

24. Рыбак, Наталля Аляксандраўна. Дзейнасць Арміі Краёвай і пастакаўскіх фармаванняў у Заходняй Беларусі ў 1944-1954 г. (07.00.02; БДПУ)

25. Самахвалаў, Дзмітры Сяргеевіч. Даследаванне групавых працэсаў у псіхагісторыі. (07.00.09; БелНДІ дакументазнаўства і архіўнай справы)

26. Філатава, Алена Мікалаеўна. Канфесійная палітыка царскага ўрада ў Беларусі (1772-1860). (07.00.02; ІГ НАНБ)

27. Фральцоў, Уладзімір Валер’евіч. Усходнегерманскі фактар і яго ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку ФРГ у 90-я г. (07.00.03, 07.00.05; БДУ)

28. Харычкава, Людміла Віктараўна. Рэлігійная палітыка імператарскай улады ў Рымскай імперыі ў канцы III – пачатку IV ст. (07.00.03; БДУ)

29. Чaрняковіч, Андрэй Мікалаевіч. Палітыка Польшчы на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў перыяд польска-савецкай вайны (люты 1919 – сакавік 1921). (07.00.02; БДПУ)

30. Чыкалава, Ірына Рамуальдаўна. Гендэрная палітыка вядучых партый ЗША і Вялікабрытаніі ў 70-90-я г. (07.00.03; БДУ)

31. Шамак, Аляксандр Анатолевіч. Развіццё фізічнай культуры Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. (1772-1917). (07.00.02; БДПУ)

32. Янушэвіч, Іван Іванавіч. Палітыка савецкай дзяржавы ў адносінах да рускай праваслаўнай царквы 1917-1927 г. (на матэрыялах Беларусі). (07.00.02; БДУ)

Падрыхтавала Анастасія Скеп’ян

Tags: ,