Хроніка ўшанавання памяці Мікалая Улашчыка ў 1995-96 г.
1995[1]
18 траўня — ІІ Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі Беларусістаў выступіў з прапановай шырока адзначыць 90-я ўгодкі М.М.Улашчыка.
10 жніўня — газэта «Голас Радзімы» паведаміла пра сход беларусістаў Масквы, на якім прынята пастанова правесці ў студзені 1996 г. у Маскве Улашчыкавы чытанні.
15 верасня — пасяджэнне ініцыятыўнай групы ў Мінску, якая ўзяла на сябе каардынацыю правядзення вечарын, навуковых канферэнцый i чытанняў, выдання спадчыны вучонага, асвятленне ўгодкаў у сродках масавай інфармацыі.
15 лістапада — вечарына памяці М.М.Улашчыка ў бібліятэцы №17 у Мінску.
1996
21 студзеня — выхад біябібліяграфічнага паказальніка «Мікалай Мікалаевіч Улашчык».
31 студзеня — міжнародная навуковая канферэнцыя ў Маскве «Русь — Літва — Беларусь. Праблемы нацыянальнай самасвядомасці ў гістарыяграфіі i культуралогіі», прысвечаная ўгодкам М.М.Улашчыка.
Вечарына ў Цэнтральным доме літаратара ў Маскве, наладжаная маскоўскім таварыствам «Бацькаўшчына».
13 лютага — гісторыкі i архівісты з Мінска наведалі радзіму М.М.Улашчыка — вёску Віцкаўшчына. Вечарына ў Дзяржынскім гістарычна-краязнаўчым музеі.
Прысвечаныя М.М.Улашчыку навуковыя чытанні выкладчыкаў i студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ.
14 лютага — ускладанне кветак на магілу М.М.Улашчыка (Мінск, Чыжоўскія могілкі).
Адкрыццё выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Улашчыкаўская вечарына ў Доме літаратара ў Мінску.
15 лютага — навуковая канферэнцыя «М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў. вучонага)».
На працягу гэтага часу публікацыі пра М.М.Улашчыка і ўшанаванне яго памяці змяшчалі «Звязда», «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша слова», «Народная газета», «Беларуская ніва», а таксама «Беларускі гістарычны часопіс» і «Беларуская мінуўшчына».
[1] Падрыхтаваў В.У.Скалабан.